• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як Мама Му сустрэла Крумкача  Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст

    Як Мама Му сустрэла Крумкача

    Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст

    Выдавец: Коска
    Памер: 32с.
    Мінск 2020
    47.08 МБ
    Юя liww Свэн Нумюгст
    ft Ймад> £a УдавЬ
    Перакладса шведскай Надзі Кандрусевіч
    KoSKA,
    Мінск Кандрусевіч Надзея 2020
    Пасля доўгай зімы гаспадар нарэшце адчыніў кароўнік. Каровы навыперадкі выбеглі з варот і пачалі скакаць ды танчыць на лузе. — Зялёная трава, му-у, якая смачная! — узрадавалася Мама Му. За агароджай яна ўбачыла куст з маладым зялёным лісцем. — Му-у, якое смакоцце, проста шчасце!
    Мама Му пералезла цераз агароджу.
    — Ой, птушачка! — здзівілася яна і панюхала.
    Пых-пых.
    — Няўжо яна памерла?
    Птушка села.
    — Кар! Што ты РОБІШ? Я зусім ніякая не «птушачка»!
    Я — Крумкач. Я Крумкач з вялікай літары!
    Мама Му паматляла рагамі.
    — Прывітанне! А я — карова.
    — Я бачу. Ці ты думаеш, у мяне кепскі зрок? — запытаўся Крумкач.
    — А я Мама Му з вялікай літары, — прыязна
    сказала Мама Му і ўсміхнулася.
    Крумкач узляцеў і ўсеўся на агароджу.
    — У мяне дэпрэсія!
    — Дэпрэсія? Гэта што? — здзівілася Мама Му.
    — Заўтра ў мяне дзень народзінаў, — прамовіў Крумкач
    і адвярнуўся ад Мамы Му.
    — Дык гэта ж ВЕСЕЛА!
    — Весела?! Ды што ты ведаеш, карова?! Паляцеў я дадому.
    У свой мілы дамок у Крумкачыным лесе. Пакуль!
    — Ага, ты там жывеш? Пакуль, Крумкач!
    іЛя
    ’^ ,
    М№а?і
    айій^^ й*“;^^ ■.. і—
    Надышоў вечар. Усе каровы ўжо даўно спалі, соладка пасопваючы, але Мама Му ляжала і ніяк не магла заснуць.
    — Трэба зрабіць Крумкачу падарунак на дзень народзінаў. Цікава, што ён любіць? Заўжды прыемна атрымаць сюрпрыз. Хм-м. Мама Му ўсё думала і думала:
    — Запытаюся ў Ліны. Яна мусіць ведаць, што любяць крумкачы. Штосьці вясёлае...
    I абавязкова штосьці смачнае.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Узышло сонца. Надышоў дзень народзінаў Крумкача. Але ніхто не пагрукаўу дзверы.
    Ніхто не заспяваў святочную песеньку, ніхто не прыйшоў з падарункамі і тортам.
    Нават ніводная шэрая птушачка не заспявала на галінцы.
    Крумкач сядзеў на краі свайго ложачка, звесіўшы ногі.
    — Віншую цябе з днём народзінаў, Крумкач, — пракрумкаў ён сам сабе пад нос.
    ^^
    Крумкач праляцеў па сваім дамку, адчыняючы дзверцы шафаў	j
    ды высоўваючы ўсе шуфлядкі запар.
    — А можа, нехта схаваўтут для мяне падарунак? Не-а.	у^^
    Крумкач паглядзеў пад накрыўкамі рондаляў і зазірнуў у кожны слоік.
    — А можа, тут дзесьці ляжыць смачны кавалачак торта? Эх. Толькі сухія скарынкі Крумкач сеў да стала і выпіў глыток халоднай кавы.
    — Фэ-э. Брыдота! Ніводнага нават маленечкага кавалачка сасіскі немагчыма знайсці на свой уласны дзень народзінаў!
    Раптам Крумкач узляцеў да самай столі.	$
    *- Кавалачак сасіскі! Якая цудоўная ідэя! Сасісачны кіёск! — закрычаў ён. _^
    Крумкач стралой вылецеў са свамго дамка і Крумкачынага лесу. Ён ляцеў над хутарам, дзе жыла Мама Му, над лугам, дзе пасвіліся каровы і неўзабаве прыляцеў у горад.
    Крумкач прызямліўся ля акенца сасісачнага кіёска, старанна абтросся, прыгладжваючы свае пёркі, і прыязна паглядзеў на дзяўчыну, якая смажыла сасіскі. — Кар! Вітанкі! А тут, між іншым, сядзіць хтосьці, у каго сёння дзень народзінаў! Ці магу я пачаставацца невялікім хот-догам? — ветліва запытаўся Крумкач. — Кал і ласка, з бульбяным пюрэ, салёным агурком, ну і, вядома, кропельку кетчупу! Але дзяўчына з кіёска чула толькі, як каркае нейкі крумкач.
    — Кыш! Прэч! Ляці адсюль! — крыкнула яна.
    Крумкач зляцеў на зямлю.
    Ён знайшоў старую папяровую талерку ад хот-дога. На ёй заставалася крыху гарчыцы і кетчупу.
    Крумкач аблізаў паперу.
    — М-м-м-м, прынамсі, пахне сасіска й, — прамармытаў ён і сумны паляцеў дадому, ледзь узмахваючы цяжкімі крыламі. Хлоп-хлоп-хлоп.	1
    Мама Му незаўважна сышла з лугу і прыйшла ў Крумкачыны лес. Высока на елцы яна заўважыла дамок Крумкача.
    — Прывітанне! Крумка-а-ач! — крыкнула яна.' Крумкач вызірнуў са свайго дамка.
    — Ушчыкніце мяне за пёркі! Што ТЫ тутробіш?!
    — Шукаюцябе.	с^
    — Навязлівыя каровы — найгоршае	^
    з таго, што я бачыў!
    Крумкач грымнуў дзвярыма і знік усваімдамку.
    — Віншую цябе з днём народзінаў! — закрычала Мама Му. — Калі
    Хлоп-хлоп-хлоп. Крумкач вылецеў з дамка і ўсеўся на галінцы.
    — Якое такое свята? Між іншым, гэта называецца свят-ка-ван-не.
    — Свята дня народзінаў, — патлумачыла Мама Му. — У цябе ж дзень народзінаў.
    — А-а-а, гэта! Хм-м-м... кар... хутка. Я тут яшчэ прыбіраюся, рыхтуюся. Крумкач адкашляўся.
    — Але гэтае маё свята, дзень народзінаў Крумкача, гэта толькі для крумкачоў. Для ўсіх маіх сяброў-крумкачоў.
    — Ясна, — сказала Мама Му. —
    А каровам туды нельга?
    — Ты ж сюды нават не ўлезеш!
    Кар! Ну, у мяне няма часу тут стаяць і балбатаць.
    — Разумею, — сказала Мама Му. — Вясёлага вам свята! Спадзяюся,	.
    ты атрымаеш шмат падарункаў і смачны торт!
    — Глыць! — Крумкач каўтнуў. — Торт?
    — Нутак, святочны торт. Пакуль, Крумкач
    п Мама Му вярнулася дадому. На падворку яна ўбачыла Ліну, якая гушкалася на арэлях. Высока-высока.
    7 Мама Му доўга глядзела на яе.
    — Прывітанне, Ліна! Класна ты гушкаешся! — Прывітанне, Мама Му! Так, гэта вельмі-вельмі весела. I ў мяне новыя арэлі. Мы знялі тую старую дошку на дзвюх вяроўках.
    — Здорава! — сказала Мама My. — А ў мяне з'явіўся новы сябар!
    — Цудоўна, Мама Му!
    — Яго завуць Крумкач, і ў яго сёння дзень народзінаў. Як думаеш, што яму падараваць?
    — Хм-м-м, я думаю, крумкачы любяць смачную ежу, — адказала Ліна. — Булачкі ды бульбу фры, усякае такое.
    — Му-у! Дзе ж я гэта знайду? — засмуцілася Мама Му.
    — У нас былі бліны на абед.
    Я магу збегаць паглядзець, а раптам што засталося.
    — Дзякуй, Ліна! Слухай, — Мама Му паказала на дошку і вяроўкі, якія раней былі арэлямі. — Можна, я вазьму?
    — Вядома, — дазволіла Ліна. — Пакуль. Пабачымся. х^Т^^ч
    але не знаходзіў. Бо Мамы Мутам не было.
    Вечарэла. Каровы, пазяхаючы, адпачывалі.
    Крумкач некалькі разоў праляцеў па-надлугам Мамы Му. Ён старанна рабіў выгляд, што не вышуквае
    яе сярод іншых кароў. Насамрэч ен шукаў менавіта яе,
    *1 *
    ЗІІЙ:*»-?^- - ’ '
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    Крумкач улёгся на траву за кустом і прыкрыў вочы крыламі. — Кар! Ніякай табе Мамы Му. Нікому ты не патрэбны, Крумкач. Эх! Ніякага сэнсу жыць далей.
    Дзень народзінаў Крумкача ўжо амаль скончыўся.
    — 3 днём наро-о-одзінаў цябе! 3 днём наро-о-одзінаў цябе!! Му-у-у-у-у-у-у-у! — уголас заспявала Мама Му.
    Крумкач сеў, лыпаючы вачыма.
    На адным розе ў Мамы Му матляўся вялізны пакунак, а на спіне стаяў маленькі торцік.
    — Віншую цябе з днём народзінаў, Крумкач!
    — Кар! Як гэта... Я маю на ўвазе дзякуй! Гэта мне, Крумкачу?
    — Так! Крумкачу з вялікай літары!
    I Мама Му ўсміхнулася ўсім сваім тварам.
    —	Калі, вядома, у цябе ў жываце знойдзецца месца пасля твайго вялікага свята. Але мой торцік зусім маленькі. А чарніцы я назбірала сама.
    —	Кар, хм-м, я, канечне, ужо наеўся ўсялякімі там сасіскамі і хот-догамі, — Крумкач памацаў свой жывот. — Але маленькі торцік з чарніцамі, думаю, улезе.
    I ён адразу ж праглынуў увесь торт.
    А цяпер разгарні падарунак, — папрасіла Мама Му і нецярпліва запляскала ў капыты.
    —	Тут столькі шнуркоў, — мармытаў Крумкач. — Такія тоўстыя вяроўкі!
    —	Я не вельмі добра ўмею завязваць, — прызналася Мама Му.
    Крумкач разблытаў шнуркі і нарэшце разгарнуў паперу.
    — Кар! Што? Дошка? Я дадому, пакуль, Мама Му! Дзякуй за чарнічны торт! Вяроўка з дошкай цягнулася за Крумкачом, нібыта доўгі хвост.
    Мама Му памахала Крумкачу ўслед:
    — Пакуль, Крумкач, пабачымся заўтра!
    *WHM||i^^
    ЯЛ^ О^Л^Л§Л^ОЯ. ^^J^P^ ^W Sj^JLM. І^ІШсАіл^А КА А|оЭлЯ)(. ^'0/я,с W^f
    
    
    
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
    ЯК MAMA МУ СУСТРЭЛА КРУМКАЧА
    Для чытання дарослымі дзецям
    Мастак Свэн Нурдквіст
    Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч
    Адказная за выпуск Надзя Кандрусевіч Рэдактар Дзмітры Плакс Тэхнічны рэдактар Алег Глекаў Карэктар Алена Спрытніч
    Падпісана да друку 15.09.2020. Друк афсетны. Наклад 500 ас. Замова 713.
    Індывідуальны прадпрымальнік Кандрусевіч Надзея Канстанцінаўна. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/520 ад 11.08.2017. Вул. Купалаўская, д. 11, в. Каралёў Стан, 223027, Мінскі раён, Мінская вобл. Тэл.+375 29 509 14 16
    Надрукавана ў ПУП «Джм энд Дн».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014.
    Вул. Бурдзейнага, 37-191, 220136, г. Мінск.
    УДК 821.113.6-93
    ББК84(4Шве)-44
    В 11
    978-985-90496-8-2
    © Jujja Wieslander, тэкст, 2020
    © Sven Nordqvist, ілюстрацыі, 2020
    © Raben & Sjogren, 2020
    © Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларускую мову, 2020
    © Выданне на беларускай мове, выдавец Кандрусевіч Н. К., 2020
    2020
    Д іе,
    2020
    Мама Му пералезла цераз агароджу.
    — Ой, птушачка! — здзівілася яна і панюхала.
    Пых-пых.
    — Няўжо яна памерла?
    Птушка села.
    — Кар! Што ты РОБІШ? Я зусім ніякая не «птушачка»!
    Я — Крумкач. Я Крумкач з вялікай літары!
    — А я Мама Му з вялікай літары, — прыязна сказала Мама Му і ўсміхнулася. Вось як Мама Му ўпершыню сустрэлася з Крумкачом.
    
    
    
    выдавецтва
    KoSKA
    ISBN 978-985-90496-8-:
    9789859 049682