• Газеты, часопісы і г.д.
  • Яська і конік ягоны Грыўка  Юры Усціновіч

    Яська і конік ягоны Грыўка

    Юры Усціновіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 32с.
    Мінск 2010
    89.44 МБ
    Ярысвятаецца вялікай перальеде найіых предкаў па пелі Трун&альдскім
    Юры Усціновіч
    казка
    Мастак
    Man Maney
    Менск
    Выдавец І.П. Логвінаў
    2010
    далёкія часы старажытныя
    У горадзе слаўным у Полацку У сям’і Сурвілыбаярына Жыў маленькі адважны Яська.
    I хоць росту ён быў невялічкага, А вясну сустракаў толькі шостую — Ён лічыў сябе воем дасведчаным. Шмат разоў праганяў Яська ворага — Злога пеўня Дзюбу Чарновіча Са сваёй сцяжынкідарожанькі.
    У паходах выведных за мядкомсаладком Неаднойчы Яська вытрымліваў Стрэл пякучых рой
    Сілы грознай войска пчалінага.
    А ўжо гэтай вясной
    Ён праславіўся перамогаю небывалаю: Сваім вострым мячом Разбіў Яська ўшчэнт
    Усё вялізнае войска снежнае. W
    Жыццё ў Полацку йшло завядзёнкаю I збягала Дзвіной у мінулае.
    Але раптам падаў зычны голас свой Вечавы галава  звон полацкі. .
    Ен пачаў склікаць палачанаў усіх 1 Да сябе на сход, на нарадушку.
    к I прыйшлі тады людзі вольныя Ж Да Сафіі сваёй да матухны. М Да іх выйшаў ваявода сам г Няміра свет Іванушка
    I ўзяў слова да горада Полацка:
    — Гой вы ўсе палачаны свабодныя, Гой ты люд паспаліты полацкі, Просьбу маю да вас вялікую Ад самога князя ад Вітаўта.
    Ужо й павадзіліся дый вайной хадзіць
    На зямельку нашу на родную
    Тыя злыднікрыжакі ілжывыя
    I яе пустошыць да попелу.
    Таму вырашыў Вітаўт княжа наш
    Тых псоўрыцараў усіх ушчэнт разбіць
    I збірае цяпер войска моцнае, Войска моцнае, пераможнае.
    А без слаўнага, а без Полацку He здабыць аніяк перамогі той.
    Просіць Вітаўт князь да яго прыслаць Палачанаў адважных сілушку,
    Далучыцца да войска літвінскага.
    Ваявода Няміра спыніўся
    I агледзеў увесь люд паспаліты, Ды спытаў палачанаў сувора:
     Што адкажам мы князю вялікаму Уладару літвінскаму Вітаўту?
    Мовіў тут у адказ Сурвіла, Думку выказаў палачанаў усіх:
    Ад тых сквапных крыжакаў псоўрыцараў Няма спасу й тут, у зямлі Полацкай.
    Паасобку разбіць мы не можам іх — Варта нам далучыцца да Вітаўта.
    Узнялося тут веча ўсё ў Полацку I згодай сваёй узаемнаю Вайсковы паход адобрыла.
    •kick
    На вайну Сурвіла збіраецца Крыжакаў псоўрыцараў біць, Зямельку сваю бараніць.
    Развітаўся з Любашаютаечкай, Сваёй жонушкай ненагляднаю, Прыабняў Яську маленькага, Малодшага свайго сынуленьку, На каня сядае на вернага, Зброяносцаў сваіх прыспешвае. Падбягае тут Яська да татачкі
    Ды яго пытае пакрыўджана: — Ты мой родны татататуленька, Ты ж казаў мне, што я дарослы ўжо, А дарослыя палачаны ўсе На вайну з крыжакамі збіраюцца.
    Разгубіўся спачатку Сурвіла, Але потым адказ даў рашуча:  Ты ўзапраўду дарослы ўжо, Ясенька.
    I таму са спакоем у душы Я галоўным цябе пакідаю.
    Калі раптам, крый Божа, навала якая Будзеш маці нашу Любашу
    Ад усякіх нягод бараніць.
    Яська выгляд зрабіў, што паслухаўся
    Свайго бацьку Сурвілубаярына, J А як усе ад яго адвярнуліся, A
    Юркнуў хуценька ў воз —
    I там сцішыўся.
    Акрамя дзядулі Ладзяты Аніхто не заўважыў тых хітрыкаў, | Але той старэнькі ваяка J Сам у воз залез незаўважаным. J
    w
    ілМЛ^
    'к'к'к
    Ля Сафіі на плошчы збіраліся Ваярыпалачаны харобрыя I запісваліся прад Іванам, Прад ваяводам Няміраю.
    Як прыехаў Сурвіла на попіс1, Запытаўся ў яго ваявода:
    
    
     Бачу я, паважаны Сурвіла, Ставіш ты на вайну з крыжакамі Дзесяць вояў збройных і вопытных.
    А ці хопіць, шаноўны браце, У цябе на паход той далёкі Столькі ежы, каб ведаць не ведаў Твой атрад галоднага мору?
    Адказаў Сурвіла паважна: — Усяго ў мяне ў дастатку.
    Вось глядзі, паважаны Няміра, На вазах на маіх прыпасы На атрад удвая за мой большы.
    Скінуў покрыва з возу баярын, Каб мог ваявода ўбачыць, Што ў ваярскім атрадзе Сурвілы
    У ежы не будзе нястачы.
    Кінуў позірк на воз ваявода, Паглядзеў  і адразу ж здзівіўся, Ды прамовіў з усмешкай галосна: — Вось дык прьшасы!
    Чый малец гэта ёсць, чый гарэзнік?
    Тут ужо і Сурвіла ўбачыў, Што на возе схаваліся разам Дзед Ладзята і Яськасынуля:  Гэта Яська, мой малодшанькі. На вайну ўсё рвецца з крыжакамі.
    9
    Але ўзяць я яго не магу.
    На выпадак нападу варожага Ен патрэбны мне тут Бараніці сядзібу ў Полацку.
    Падышоў тут Няміра да возу, Пажурыў ён Яську з усмешкаю, Пакланіўся ў пояс дзядулю, Да Ладзяты з павагай прамовіў: — Годзе, дзеду Ладзята, Выпраўляцца ў паходы.
    За свой век ты, мацёры ваяка, Шмат разоў бараніў горад Полацак Ад варожай усялякай навалы.
    На правах паважанага воя Заставайся ты тут для аховы.
    Забірай свайго Яськуўнука I хутчэй вяртайся дадому.
    На дарозе стаяць Яська з дзедам
    I ўглядаюцца ўслед таму войску, Што ў выправу пайшло на крыжакаў, Што пайшло ваяваць супраць злыдняў.
    Пачухаў Ладзята за вухам, Уздыхнуў і прамовіў да Яські: Ээх, вось бывала...
    Мы яшчэ з Яраславічам свет Аляксандрам2
    Тых заморскіх задзіраў бівалі...
    Эх...
    Узяў за плечы Ладзята ўнука Прыабняў яго і расчуліўся:
    У вялікай сваёй у роспачы
    He знайшоўся з адказам Яська.
    Толькі здолеў самотнапакрыўджана k Уздыхнуць у адказ Ладзяту: д
     Ты крыху пачакай, непаседушка. За свой век ты яшчэ наваюешся.
    А вось мне ўжо, відаць, не дацерпіцца На вайне размяць косткі старэнькія. Вось, трымай майго коніка вернага. Хай табе ён паслужыць службачку. Грыўкай клічуць яго, майго коніка.
    •ккк
    Яська ўзяў драўлянага коніка, 3 ім паплёўся ціхенькамарудненька.
    Дома ў крыўду сваю ахінуўся
    I самотны сядзеў, назіраючы, Як плывуць па Дзвіне, сплываюць Содні сумныя і нялюбыя.
    He зважаў ён на Дзюбу Чарновіча,
    He хацелася Яську мядкусаладку.
    Як забралася поўня на зорнае неба, Грыўка, конік драўляны, Падаў голас ціхенька
    I звярнуўся да Яські з размоваю: Малады гаспадар, годзе ўжо сумаваць!
    Як без справы ўсялякай Пасядзіш яшчэ дзень, Мы спазнімся на бойку з крыжакамі.
    Усхапіўся тут Яська хуценька Ды на Грыўку ўтаропіўся здзіўлена.
    I пытае яго насцярожана: — Ой ты кося, чароўны мой конік, Мне прымроіўся цуд?
    Мо прыснілася ?
    Hi вачам, ні вушам не дам веры я: Ты са мной размаўляеш, косеньку, Мовай роднай маёю матухнай?
    
    Памаўчаў Грыўкаконік ветліва, А пасля працягнуў настойліва: — Я кажу, што прыспеў і нам час Ужо ў паход ваярскі збірацца.
     Ты не крыўдзі мяне, Свае кпіны пакінь! Як паспець на той бой з крыжакамі?
    На гэтай вайне.
    Як мяне ты паслухаеш, Як даверышся мне, У свой час апынешся
    
    — Анічога няма тут дзіўнага. Мовай вашай здаўна ўжо валодаю. Навучыўся на ёй размаўляць, Калі вашаму князю, Брачыславічу свет Усяславу3, У далёкіх паходах прыслужваў.
    1G
    Са мною прыйдзі,
    Акуніся ў вадзе Палаты.
    Тры разы.
    Акуні і мяне.
    Тры разы.
    1 mu.
    . У прызначаны час, y месяцовую ноч B Прыйшоў Яська з коськам драўляным Да ўпадзення ракі Палаты ў Дзвіну.
    Тры разы ён абмыўся ў водах, Тры разы абмыў свайго Грыўку. 1
    I як выйшаў ён толькі на бераг, Так увобміг стаў волатам дужым. Ну а Грыўка, драўляны той конік, Прыняў выгляд каня срэбнай масці.
    Узяў тут Яська свой мечык драўляны, Паглядзеў на яго засмучана
    I прамовіў да Грыўкі разгублена:  Але вось незадача, Чым ваяваць?
     To бяда  не бяда.
    I я ведаю выйсце.
    Ты сядай як хутчэй На мяне, гаспадар!
    Скочыў раз верны конь —
    I адразу ж даскочыў Да Барыса да каменю4.
    Ударыў Грыўка камень той Капытом сваім моцна 
    I адкрыў уваход У таемныя сховы.
    Злата, срэбра там шмат, Шмат каштоўных каменняў. А ўсяго даражэй  баявыя даспехі. Яська іх апрануў, выбраў зброю сабе, А як сеў у сядло, то прамовіў адразу:  Мой ты конь баявы, Мой ты Грыўка,
    Верны мой дружа, Ты скачы найхутчэй і мяне данясі Да палку ваяроўпалачанаў, Што пайшлі бараніці радзіму, Што пайшлі ваяваць тых крыжакаў.
    Як ўзняўся той конь срэбнагрывы I праз ноч пад небам пад зорным Паімчаўся ўровень з вятрамі
    На вялікую сечу, на бойку.
    А ўжо ранкам,
    На самым світанні, Ен спыніўся на полі Грунвальдскім.
    Стаў, стаіць,
    Капытом б’е зямельку, Сваім словам Яську пытае:  Укажы, гаспадар малады, Куды стаць нам, Дзе нам бой з крыжакамі прыняці? Бо ўжо войскі стаяць шыхтаваныя
    I гатовыя біцца з ворагам. Кінуў позірк свой Яська на поле, Разглядзеўся ён на бакі —
    I ўразіўся сілай вялікаю, Што сабралася тут для вайны. Вось стаяць крыжакі пыхлівыя, Сваёй моцаю выхваляюцца, А насупраць паўсталі грозныя Палкі войска ўсяго літвінскага.
    ***
    I сказаў Яська косю свайму баявому — Ты мой Грыўка, Сябра мой верны,
    Там з’яўляйся, дзе будзе патрэбная
    * Сіламоц мая валатоўская. J
    А наперадзе іх татары — Л Воі стэпаў далёкіх імклівыя. V Побач з войскам літвінаў — Палякі разгарнулі харугвы шматлікія
    Тут ужо рушыла войска татарскае I лавінай шырокай панеслася £ На крыжакаў жалезыя шэрагі.
    3 таго часу, з гэтага моманту 1 He меў волат той Яська адважны
    / Перапынку ў бойцы ніякага.
    
    У месцах сечы найлютай самай Ен адважна змагаўся з крыжакамі.
    Разіў ворага Яська вошчапам5, Мячом вострым біў нешкадуючы.
    А калі той меч прытупіўся ўжо, У рукі ўзяў ён сякеру вялікую
    I збіраў ёй славу ваярскую.
    Бітва йшла аж да самага вечара, Аж пакуль не скацілася сонейка Да зямелькі да самай да матухны.
    I тады пабеглі крыжакі ўсе, He стрываўшы літвінскага націску.
    Яська коніка Грыўку свайго прыпыніў I навокал стамлёна разгледзеўся.
    Перамогі здабытай цану Усю да кропелькі спасцігаючы.
    Ой нялёгкая перамога Дасталася войску літвінскаму. Нашай сілушкі шмат палегла тут, А найболей — вояў адважных 3 гарадоў старажытных крывіцкіх: Са Смаленску, Мсціслава ды Воршы.
    Узгадаў тут Яська Сурвілу, Свайго мілага татутатулечку. Наказаў свайму коніку Грыўку Прыскакаць да палку палачанаў,
    23
    Каб даведацца, каб упэўніцца, Што Сурвіла ацалеў у вайне.
    А як убачыў здалёк свайго бацюхну, Свайго тату Сурвілубаярына, Усміхнуўся і ўзрадаваўся, I ў Полацк назад падаўся.
    А ўжо ў Полацку, У ноч апоўначы Яська ў водах рачных абмыўся. I стаў волат маленькім хлопчыкам.
    ***
    У Полацку Яська ізноў пражывае, Усё свайго тату Сурвілу чакае, Як ён прыйдзе з паходу грунвальдскага, Як раскажа пра бітву з крыжакамі. Вось, нарэшце, ударыў звон полацкі
    I абвесціў падзею вяртання Ваяроў палачанаў з паходу.
    I сабраўся ўвесь Полацак усцешаны Прывітаці мужных герояў
    I аддаць ім належна павагу.
    24
    А ўжо потым, кожнага вечара, Слухаў татавы Яська расповеды Пра ўчынкі ваярскай мужнасці I пра цуды на полі Грунвальдскім:  Той князь Вітаўт найбольш прызнаваў Мужнасць нашу, адвагу крывіцкую.
    А таму ў бойцы Грунваль