Калядны сшытак Мамы Му і крумкача
Юя Вісландэр
Для дашкольнага ўзросту
0+
Выдавец: Коска
Памер: 44с.
Мінск 2020
Мама Му ўяўляе Каляды
— Прывітанне, Крумкач, гэта ты? Здорава! Я тут ляжу і ўяўляю Каляды.
Яны ўжо зусім хутка.
— Хутка? Як? Аяй! Кар! Пакуль!
— Ты ўжо дадому? Ты ж толькі прыляцеў!
— Зусім няма часу, Мама Му. Трэба ж прыбрацца да Калядаў!
— Му-у, тады я падумаю пра Каляды ў цішыні ды спакоі.
Надышлі Каляды
— Глядзі, Крумкач, нам у кароўнік павесілі калядную зорку. Значыць, надышлі Каляды.
— Кар! Які заблытаны ўзор! У мяне адымуцца крылы!
— А мне падабаецца. Вельмі прыгожа. Падобна да лаМУрынта.
— Што ты разумееш, карова! Гэта называецца лаБІрынт!
Калядны пазл
— Ты не паспееш сабраць увесь пазл, Мама Му, — трэба рабіць калядную ўборку!
— Але, Крумкач, я пачала ўжо яго збіраць. Мо дапаможаш?
— Кар! Ты што?! У мяне цэлая куча калядных справаў: трэба зрабіць калядных гномікаў з нітак, хлапушкі, загарнуць падарункі!
— Му, засталося пакласці толькі тры кавалачкі.
Мама Му напякла імбірных печывак.
Калядныя кветкі Крумкача
— Які прыгожы калядны гіяцынт гаспадар паставіў мне на акно. Праўда, смачна пахне, Крумкач?
— Кар! Ёсць кветкі, якія пахнуць нашмат смачней. Калядная кветкабулачка! Калядная кветка-піца!
— Му-у, а як яны выглядаюць?
— Хутка пабачыш, Мама Му!
Крумкач стаміўся
оо о °
— Му-у, глядзі, дзеці пазабываліся свае шапкі, пальчаткі ды рукавічкі, калі гулялі тут у сене.
— Кар! Які вэрхал! Ашалець!
— Ай, ну не так ужо ўсё і кепска, Крумкач.
Дапамажы мне лепш скласці ўсё ў пары.
Во дзеці ўзрадуюцца!
— Дзеці? А я? Я ж стаміўся! Разграбай усё сама, Мама Му!
Супервязалылчык
— Хутка будзе вельмі холадна, Мама Му, але супервязальшчык рыхтуецца.
— Які доўгі шалік, Крумкач!
— He проста доўгі, а даўжэмшы за самы доўп!
А які ўзор, якія колеры: чорны — шэры — жоўты — сіні — шэры — жоўты. Прыгожа, праўда? — Му-у, ага. Але некаторыя колеры кудысьці зніклі — Ушчыкніце мяне за пёркі! Белы — чырвоны — жоўты — шэры, мусіць жа быць так!
Глінтвейн з парэчкавага соку ад Крумкача
— Катастрофа, Мама Му! Я зусім не паспяваю з каляднай уборкай!
Шпакоўні з імбірнага печыва ад Крумкача
— Глядзіі, Мама Му, якія класныя ў мяне імбірныя шпакоўні!
— Праўда, прыгожыя! Гэта для маленькіх птушачак?
— Так, шмат у якіх птушак няма прыгожых дамкоў.
— Які ты малайчына, Крумкач!
— Усё, сціхні, Мама Му, мне трэба засяродзіцца.
Кожны паднос з печывам мусіць пасаваць да свайго дамка.
Аўтапартрэт
— Кар! Што гэта за куча кропачак? У мяне аж закруцілася ў галаве!
— Праўда, прыгожа? Гэта будзе аўтапартрэт.
— Што? Гэта партрэт не аўта, гэта партрэт каровы!
— Му, ён яшчэ не скончаны.
Святая МУсія
— Са-а-анта Му-у-усія, са-а-анта Му-у-усія!
— Цішэй, Мама Му, раптам хтосьці пачуе!
— Дык я хачу, каб мяне пачулі. Мы ўсім кароўнікам святкуем дзень святой Мусіі.
— Яе завуць святая Люсія!
А цяпер дапамажы, Крумкач, усе каровы хочуць прымацаваць сабе свечкі на рогі.
Калядныя бліны ад Крумкача
— Крумкач — суперкухар! Зараз ён прыгатуе найсмачнейшыя калядныя блінцы ў свеце!
— Колькі ўсяго смачнага! Клубнічны сок. I яблыкі.
— Кар! He! Ніякага соку ў цеста для бліноў!
— Мугу, можа, паруяблык.
— Ніякага соку і ніякіх яблык! Трэба выбраць патрэбныя інгрэдыенты.
Тыя, што ў рэцэпце!
— Му, можа гэта і не важна.
— Кар! Гэта вельмі важна, карова.
Кллядныя іліны лд Крйм^мА
ПрЬІЛ&Эы: М'Ш Куймлк Лыжкл ЗМллка ПмкЭЛЬНЯ Яапмккл Тмерка.
Інг^эдьіенжьі: 3 яйкі
Z к^Кі мшка 1 кДак мукі Дроіка солі 3 лыжкі масла
Знайдзі снегавіка
— Глядзі, Крумкач, колькі снегавікоў зляпілі дзеці! Здагадайся, пра якога з іх я цяпер думаю.
— Як я магу здагадацца, пра што там сабе думае нейкая карова? Я паляцеў дадому!
— Шкада, давядзецца есці булачку самой.
— Кар!Булачку?
— Ага, тую, што дзеці забыліся ў шапцы на снегавіку.
— Дык у твайго снегавіка ёсць шапка? I шалік?
— Так, і яшчэ нос-морква.
mum
V w w w W Ф w w
Ты можаш таксама выкарыстаць гэтую мадэль як трафарэт для дамка з сапраўднага імбірнага печыва, калі выражаш па чорных лініях.
Імбірны дамок:
1. Выражы дэталі па чырвоных лініях.
2. Загні па чорных лініях.
3. Намаж клеем белыя палі.
4. Склей усе часткі разам.
Вясёлых
СВлсёлы^ ^лядау!
Таямніца
— Што там у цябе, Мама Му?
— He скажу, гэта таямніца.
— Кар! Якая яшчэ таямніца? Там жа проста нейкія рысачкі і крэсачкі. Што гэта такое, ну скажы, Мама Му.
— Табе пакуль нельга ведаць, Крумкач. Можа быць, гэта будзе калядны падарунак.
(з) = ЧЫРВОНЫ @=ЖОЎТЫ
Крыху малака
— Глянь, які прыгожы здымак атрымаўся, калі я з'язджала з гары, Крумкач! У мяне два аднолькавыя.
— Кар, хіба ж яны аднолькавыя? Здаецца, не зусім.
— Му-у, Крумкач, проста на гэты здымак я разліла крыху малака.
— Пяць разоў! У мяне зараз адымуцца крылы!
Калядны дамок Крумкача
— Што гэта ў цябе за дамок, Крумкач?
— Мой калядны дамок. Зараз я яго ўпрыгожу і буду таньчыць вакол на Каляды!
— Му, звычайна ж дома таньчаць вакол ялінкі, ці не?
— Кар! А я, наадварот, жыву на ялінцы, а таньчу вакол дамка! He перашкаджай мне, Мама Му! Мне яшчэ трэба знайсці ўсе свае шкляныя шары!
Калядныя вершаванкі Крумкача
— Мама Му, проста жах! Mae вершаванкі ўсе перамяшаліся. Уяві сабе, што я наклею не тую вершаванку на мае падарункі!
Гэта ж сапраўдная катастрофа!
— Супакойся, Крумкач, давай прачытаем усе вершаванкі па чарзе.
— Чытай, Мама Му, чытай! Хутка ж калядны вечар!
уночы /ншыць рэчы, Ўудзе гэ^ длрэчы-
ijOCb І^рьікуынік жоў^ы} л^ны} калядны стол прыдмпны.
рэч _ йлык:
можна ўўіі^ь у ^&(ЛА.ку ^к!
ім йіьіЮ' грўдр ”
« ЗнМ» ў рыфлу 3 плдаьункАм.
Мама Му рыфмуе
— Як жа класна рыфмаваць! Паслухай, Крумкач: Каб разумным хутка стаць, трэба кніжачкі чытаць!
— Кар! Ты рыфмуеш зусім не так, Мама Му! Нельга называць тое, што ў пакунку!
— Чаму гэта?
— Карова! Трэба ж адгадваць! Гэта самае галоўнае!
— Му, Крумкач, самае галоўнае — рыфмаваць!
Ялінкі Крумкача
— Му, колькі тутялінак!
— Вядома, Мама Му, які сэнсупрыгожваць толькі адну елку, калі іх тут поўны лес? — Вельмі прыгожа атрымалася, Крумкач. — Прыгожа, прыгожа, а цяпер хутчэй, нам трэба паспець патаньчыць вакол усіх ялінак.
Падарунак Крумкача
— Глядзі, Мама Му, што ў гэтай скрыні! Які сюрпрыз! Неверагодна!
— А гэта што, Крумкач?
— Гэта ж калядны падарунак. Крумкачу!
Мама Му атрымлівае запіску
— Вось табе калядны падарунак, Мама Му. Ад Крумкача, майстра
калядных падарункаў.
— Якая прыгожая паперка! Як міла, Крумкач!
— Ушчыкніце мяне за пёркі! Паперка — гэта не падарунак! Там рэбус! \
Му? РэМУс? >
— Гэта называецца рэБУс! Ты чытаеш і адгадваеш а потым атрымліваеш свой калядны падарунак!
Шафранавыя коцікі і шафранавыя крумкачыкі
— Паглядзіце на вясёлую калядную гульню Крумкача! Калі ты спынішся на першай разынцы ў шафранавай булачцы-коціку, можна перасунуцца да наступнай разынкі. — Му, як весела, Крумкач!
— Ага, але калі ты спынішся на другой разынцы ў булачцы, то трэба пасунуцца на разынку назад.
— Му, гэта ўжо неяк не вельмі.
— Ну так, але вось яшчэ што. Калі ты спыняешся на разынцы на булачцы-крумкачыку, можна пераляцець ажно да наступнана крумкача!
— Му, як здорава!
— Ну, давай ужо гуляць. Хто першым дойдзе да дамка
з печыва, той выйграе! X
Гульня як мінімум для двух гульцоў. Вам спатрэбяцца фішкі і кубікі.
18.
Вясёлы і цікавы калядны сшытак Мамы Му і Крумкача.
Знайдзі выйсце з лаМУрынта, падлічы імбірныя печыўкі і дапамажы адсвяткаваць дзень святой Мусіі ў кароўніку. На развароце ўсярэдзіне ты знойдзеш мадэль крумкачынага дамка з імбірнага печыва. Зрабі яго ці спячы свой уласны дамок з сапраўднага печыва. Ты зможаш упрыгожыць дамок вясёлымі каляднымі налепкамі.
ВЯСЁЛЫХ КАЛЯДАЎ!
Літаратурна-мастацкае выданне
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
КАЛЯДНЫ СШЫТАК МАМЫ МУ I КРУМКАЧА
выдавецтва
KoSKA
9789859 054112
іуіастак Свэн Нурдквіст Пераклад'са шведскай Надзі Кандрусевіч
Адказная за выпуск Надзя Кандрусевіч Рэдактар Дзмітры Плакс Тэхнічны рэдактар Алег Глекаў Карэктар Алена Спрытніч
Падпісана да друку 04.11.2020. Друк афсетны.
Наклад 1000 ас. Замова 1023.
Індывідуальны прадпрымальнік Кандрусевіч Надзея Канстанцінаўна. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/520 ад 11.08.2017. Вул. Купалаўская, д. 11, в. Каралёў Стан, 223027, Мінскі раён, Мінская вобл. Тэл. +375 29 509 14 16
Надрукавана ў ПУП «Джн энд Дн».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014. Вул. Бурдзейнага, 37-191, 220136, г. Мінск.
УДК 821.113.6-93
ББК 84(4 Шве)-44
В 11
ISBN 9^8-985-90541-1-2
© Jujja Wieslander, тэкст, 2013
© Sven Nordqvist, ілюстрацыі, 2013
© Raben & Sjogren, 2013
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на беларўскую мову, 2020
© Выданне на беларускай мове, выдавец Кандрус^іч Н. К., 2020