• Газеты, часопісы і г.д.
  • Каляды: урывак з паэмы «Новая зямля»  Якуб Колас

    Каляды: урывак з паэмы «Новая зямля»

    Якуб Колас

    Выдавец: Звязда
    Памер: 32с.
    Мінск 2023
    6.61 МБ
    олас
    Якуб Колас
    л4	,
    -
    /
    Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2023
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бем)-5
    К60
    Мастак
    Ліяна Жванія
    Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
    ISBN 978-985-575-494-8
    © Жванія Л. Р., ілюстрацыі, 2023 ©Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом
    «Звязда», 2023
    Прыйшлі піліпаўкі\ Мікола2, Дзянькі праходзяць болыш вясёла, Бо хоць зіма і крэпіць дужа
    I хоць бушуе яе сцюжа, Бы тое дзікае ігрышча, I вецер жудасна засвішча, Як на дудзе ці на кларнеце На нейкім злыдневым банкеце, — Ды ўсё ж святлеюць даляў вочкі I іх бялюткія сарочкі.
    Ёсць хараство і ў гэтых зімах
    I ў мёртва-белых тых кілімах3,
    1 Піліпаўка — пост перад Раством Хрыстовым.
    2 Мікола — дзень Святога Мікалая (19 снежня).
    5 Кілім — тканы гладкі дыван ручной працы.
    Што віснуць-ззяюць хрусталямі Над занямелымі лясамі, Калі ў агністым мароз троне, Ў крывава-багравай заслоне Над светам рукі ціха ўздыме I зачаруе, ўсёабніме;
    А як усходзіцца завея I вецер з снегам задурэе Ды затрасецца віхрам белым!.. Эх, колькі волі ў руху смелым! — Гуляй, зіма, твая часіна! Ды скора будзе палавіна, А там цяплом табе павее;
    А ўдзень і сонейка прыгрэе! — Паддасць, бывала, дзядзька руху, Пачуўшы холад-завіруху.
    Ад гэтых слоў лягчэй на сэрцы, Бо ўсё ж маркотны вы, каберцы4
    4 Каберац — дыванок.
    Зімы халоднай і мярцвячай, I ласкі хочацца гарачай, Вясны душа твая жадае, I ў сэрцы радасць расцвітае Ад аднае ўжо толькі думкі, Што гэта зімка збярэ клумкі I пойдзе-знікне на паўгода, I зноўажывіцца прырода.
    Хлапцам прыелася вучэба: Цяпер калядак чакаць трэба, I думка іх не тым занята, Ўсё болей ходзіць каля свята. I міла гэта іх чаканне!
    Адзнакі блізкіх зімніх святак — Г арыць салома каля хатак.
    Пажар вясёлы ў час світання!
    — А што там свеціцца, нябожа? Няўжо гарыць хто, не дай божа? — He, не пажар: то — сцяг калядны, Япрук там смаліцца дзесь ладны, Свой крок апошні замыкае: Япручча доля ўжо такая.
    I кожны дворык, кожна хата, Хоць і жыве не так багата, Але Калядаў у адзнаку Заколе хоць бы падсвінаку I дворык свой ці прыгумень5 Асвеціць раніцай ці ўдзень, Бо хто ж, скажыце, хто не ласы На тое сальца і кілбасы?
    Другі Каляд не дачакае, Цішком свяжынкі паспытае,
    5 Прыгумень (дыял.) — прыгуменне, месца каля гумна.
    А ўжо на свята — што казаці? — Паходзіць так каля свінчаці, Што ўжо на ночку разоў дзесяць Табе жывот закуралесіць.
    I гэта, братцы, не загана!
    Даўно, не знаю кім, казана: «Калі заколеш япрука ты, Ды не пабегаеш за хаты, To гэта — гонар невялікі, Гэта вяселле без музыкі, Як кажа мудрасць чалавеча». Але зірнём мы на Парэчча, Чым там у лесе жыве хата, Як там рыхтуюцца да свята I як калядкі сустракаюць.
    Навуку хлопцы прыпыняюць,
    У іх — развязаныя рукі: Да «правадоў»6 няма навукі. Дарэктар з радасці спявае, Дадому едзе, спачывае, I летні збор цяжэрнай працы, Хлябоў высокі торп-палацы7, Праслухаў цэпаў голас ёмкі, I дзе быў торп — там стог саломкі, А цэп замоўк, хоць не навекі, I зерне ссыпалі ў засекі.
    Антось таксама цяпер вольны, Яму — бы празнічак прастольны8: Сюд-туд, глядзіш — ён ухадзіўся, Ці з'еў ці не — на луг пашыўся;
    6 «Правады» — апошні дзеньсвята.
    7 Торп — сцірта.
    8 Празнічак прастольны — дзень вялікага царкоўнага свята, калі забаранялася працаваць.
    Цягнуў луг дзядзьку, ім валодаў. Сябра майстэрства і паходаў, Сякерку, вострую падругу, Засуне спрытна за папругу.
    I Костусь з дзядзькам, як вядома; Хіба ты ўседзіш цяпер дома?
    А з дзядзькам пойдзеш — так цікава! Яны йдуць бойка і рухава, Бо зімны холад падганяе.
    Любота, братцы! снег лятае, Ды так спакойна, так ціхутка! Куды ні глянь — усё бялютка. А тыя лёгкія пушынкі, Здальнейшых ручак кружавінкі9, Сухіх чаротаў чуць крануцца, To так жа люба засмяюцца, To ціха-ціха загамоняць, To штось шушукнуць, то зазвоняць.
    9 Кружавінкі (дыял.) — карункі.
    А там, між лесам і табою, Сам Бог паводзіць барадою: Трасецца сетачка сняжынак, Як смех прыгожанькіх дзяўчынак, Што звоніць песняй маладою.
    Антось на рэчцы прыпыніўся: Тут першы загарад10 таіўся Пад гэтым снегам і пад лёдам 3 адным-аднюткім толькі ходам, I той бучом11 быў перахвачан — Яшчэ увосень час тут страчан, Палонка лёдам моцна скута, Ды працы тут адна мінута. Палонку дзядзька прасякае, А Костусь, радасны, чакае, I зорыць пілына ён вачыма, Калі той бучык дзядзька ўзніме. А дзядзька — о, ён акуратны! Работнік дзядзька наш выдатны: Ва ўсім парадак і лад любіць I часу дарма ён не губіць!
    10 Загарад— месца на рацэ, перагароджанае нератам.
    11 Буч — традыцыйная беларуская рыбалоўная прылада, зробленая
    з прутоў альбо драніц.
    Прасек палонку, крыгу вынуў, Тады на бучык вока кінуў, Бярэ за палку, падымае
    I буч на бераг выкідае.
    I дзядзькаў твар крыху святлее — Была слабая тут надзея;
    А вось глядзі, там штось шалпоча, — Відаць, іх доля не сіроча!
    I буч кулём угору ставяць
    I часу доўга тут не бавяць.
    Развязан куль. Тут гоман, смех,
    I рыбу вытраслі на снег.
    Акуньчык спрытна страпянуўся, Мянёк-завала12 ўзварухнуўся, Яшчэ мянёк ды пара плотак.
    Ну вось табе і заработак!
    12 Завала — тут: увалень.
    А там яшчэ ёсць загародкі...
    He дармы, не, іх пераходкі!
    Ідуць дадому, разважаюць, Чаго на святы накупляюць, —
    Sf
    Антось часамі, як дзіця.
    Тым часам заўтра і Куцця13.
    Міхал — ужо нейк вайшло ў моду — Ў Нясвіж прадсвятамі штогоду Вазіў для замкавых паноў Грыбы, і рыбу, і зайцоў.
    Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята;
    Снег на Куццю — грыбы на лета, Такая матчына прымета, А сцежкі чорны — ягад многа;
    Ну і за гэта хвала Богу.
    Абегаў Ўладзя раўчавіну, I клін, і пасечку, лагчыну.
    13 Куцця — апошні дзень перад Калядамі (24 снежня). Гэтак жа называецца і страва з ячных круп, якая падаецца на святочны стол у гэты дзень.
    Па жменьцы ў снег аўса стаўляе — Зайцоў ён гэтым прывабляе, Каб праз акенечка з каморы, Калі прынадзіцца каторы
    У ночку цёмную хадзіць, Навесці стрэльбу і забіць, Бо тут зайцоў было даволі.
    I дроў на свята накалолі, Трасянкі загадзя натрэслі, Сянца пахучага прынеслі: Куцці гаршчок ужо ў калена Стаяў на лаве, чакаў сена, I вось цяпер гаршчок з куццёю, Як цар даўнейшаю парою, Ў пачэсны кут, на свой прастол, Стаўляўся з гонарам за стол На гэта сена пад багамі, Ўладар надхлебам і блінамі,
    Бо ён у гэты дзень — персона!
    Яго вянчаў абрус-карона: Гаршчок агорнуты пашанай, Хоць ён фаміліі глінянай.
    Якія ж матчыны намеры
    Наконт ку цці, наконт вячэры?
    Ox, гэта дзецям знаць цікава, Калі якая будзе страва, Ў якім ліку, ў якім парадку? Што на канцы і што ўпачатку? А ў маткі ўсё абмеркавана I ўсё прадумана ад рана.
    Там, на гары, пад шчытам дзе-та, Быў мак павешан яшчэ з лета — Цяпер у цёрле ён пацёрты.
    У патайным куце каморы, Як смерць Кашчэя, пад запоры Мядок быў хітра дзесь запёрты, — Цяпер яго насталі часы, Бо ён патрэбен для закрасы14, I што кісель той без сыты15
    У вечарок гэты святы?
    Закраса — тое, што дадаюць да ежы для паляпшэння яе смаку.
    Сыта — напой на аснове мёду.
    14
    15
    Маўчком Антось часінай шэрай У ельнячок шмыгнуў з сякерай:
    Ці ж ён звярэдзіцца, сагрэшыць,
    Калі малых дзяцей пацешыць
    I іхялінкай пад куццю Хоць раз забавіць у жыццю, Калі забавіць толькі зможа? Ялінка ў хаце так прыгожа! I колькі радасці і ўцехі!
    На ёй валоскія арэхі, А з пазалочанай паперкі Глядзяць панадныя цукеркі; I больш на ёй няма нічога, Ды хіба ж дзецям трэба многа? Даволі з іх і той прынады — Яны давольны, яны рады.
    У хаце добры лад і згода, Як патрабуе і прыгода, Паважнасць вечара святога — He ўчуеш слова ты благога,
    I ўсе прыбралісь і памылісь, Міхал з Антосем падгалілісь I парасчэсвалі чупрыны.
    — Ну, засцілайце стол, мужчыны! I стол той гуртам прыбіраюць, Настольнік белы падымаюць, На стол растрэсваюць мурог — На сене колісь быў Сын Бог— I роўным пластам рассцілаюць, Сянцо абрусам закрываюць.
    За стол садзяцца ўсе ў парадку Iпрад сабой кладуць аладку, Відэльцы, лыжкі разбіраюць I стравы першае чакаюць.
    — Ты, брат, глядзі не ашукайся: He надта зразу накідайся, Бо потым шчыра пашкадуеш, Калі жывот свой напіцуеш:
    Чым дальш — смачненшыя патравы,
    I многа іх, і ўсе цікавы;
    Я знаю хітрасць гэту ўсю, — Алесь гаворыць Кастусю.
    Міхал бутэльку адтыкае, Бо ўжо закуска тут чакае: Стаяць, як горкі, скавародкі, Тут акунькі, мянькі і плоткі, Ды так падсмажаны, што люба — Сама да іх імкнецца губа.
    Гарэлка, радасць-весялуха, Прыемна булькае для вуха
    I гэтак вочы прыцягае, Ну як каханка маладая!
    — Ну, што ж, Антось, здароў будзь, браце! Няхай дае Бог лад у хаце,
    Дабра, прыбытку прыспарае, Каб у хляве ды ўсё пладзілась, Каб жыта ў полі каласілась,
    Няхай раяцца добра пчолы
    I самі будзем мы вясёлы; За год дай божа дачакаць Здаровым новы годспаткаць.
    — Дай божа! — дзядзька адазваўся I сам з прамовай зварачаўся, П’ючы цяпер да гаспадыні, — Падатак кожнай дай часіне, На ўсё гатовы ў кожным часе.
    I вось вячэра зачалася!
    Спыніцца мушу я на квасе: Ён колер меў чырванаваты;
    Тут быў таран, мянёк пузаты,
    Шчупак, лінок, акунь, карась, Кялбок і ялец, плотка, язь, Яшчэ засушаныя з лета.
    Але не ўсё яшчэ і гэта: Аздоблен квас быў і грыбамі, Выключна ўсё баравічкамі;
    Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну не ўясісь, каб я здаровы!
    Пільнуй, — цішком скажу між намі, — Каб і язык не ўцёк часамі.
    За квасам елі верашчаку, А потым блінчыкі на маку, Атам ламанцы-праснакі16 3 пшанічнай добрае мукі;
    А макаў сок такі салодкі!
    Ламанцы ў ім ну як калодкі —
    1Ь Ламанцы — кавалачкі адмыслова выпечаных прэсных ляпёшак.
    Так добра макам праняліся, У рот паложыш — абліжыся. За прасначкамі йшлі кампоты, Кісель з мядоваю сытою; Вячэру скончылі куццёю, Але ўжо елі без ахвоты, Абы падатак той аддаць, Стары звычай ушанаваць. I после гэтакай вячэры Жывот выпучваўся без меры, А з-за стала як уставалі, To нават трохі і стагналі.
    На першы дзень святых калядак Такі ўжо быў стары парадак — Збіралі сена са стала, Кармілі ім каня, вала
    I ўсіх жывёлін, хоць па жмені, А на стале, ў драбнюткім сене
    Здавён-даўна вялося й гэта — Уважна зернетак шукалі
    I па тых зернетках гадалі, Які зародзіць хлеб налета.
    
    Колас, Я.
    К60 Каляды : урывак з паэмы «Новая зямля» : для дзяцей сярэд. шк. узросту / Якуб Колас; маст. Ліяна Жванія. — Мінск: Звязда, 2023. — 32 с.: іл.
    ISBN 978-985-575-494-8.