• Газеты, часопісы і г.д.
  • Калумб  Рут Томсан

    Калумб

    Рут Томсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 17с.
    Мінск 1982
    19.12 МБ
    алумб
    Н(Англ) К 17
    Калумб
    Ілюстрацыі Пітэра Коналі
    Тэкст Рут Томсан Пераклад I. Сляповіч
    4803020000—047 к 71—82
    М 307(05)—82
    ^Macdonald and Company
    •(Publishers) Limited 1973
    ©Пераклад на беларускую мов Выдавецтва «Юнацтва», 1982.
    Гэтыя дзеці вывучаюць карту свету. На карту нанесены ўсе мацерыкі.
    У даўнія часы еўрапейцы не ведалі, што існуе Амерыка. Першымі жыхарамі Еўропы, якія дасягнулі Амерыкі, былі вікінгі. Але яны не паглыбіліся далёка на мацярык.
    2
    3
    Яшчэ падлеткам Калумб любіў назіраць як працуюць маракі.
    Ён хацеў стаць мараплаўцам.
    Хрыстафор Калумб быў першы, хто дасягнуў берагоў Амерыкі пасля вікінгаў.
    Ен нарадзіўся ў Генуі.
    Генуя — вялікі марскі порт у Італіі.
    5
    4
    марская карта
    Неўзабаве Калумб пайшоў працаваць на гандлёвае судна.
    Гандлёвыя судны перавозілі тканіну і віно ў розныя краіны.
    Калумбу падабалася займацца з картамі. Ен складаў сухапутныя і марскія карты для мараплаўцаў.
    7
    6
    
    золата
    Неяк раз Калумб прачытаў пра людзей, якія падарожнічалі па сушы на Усход. Яны прывозілі адтуль золата і вострыя прыправы.
    Калумбу таксама захацелася адправіцца ў падарожжа на Усход, каб прывезці адтуль золата.
    Але Калумб палічыў, што морам можна хутчэй дабрацца да ўсходніх краін. Ён ведаў, што Зямля круглая, і таму вырашыў плысці на захад, у процілеглы, чым плылі іншыя падарожнікі, бок.
    8
    Для падарожжа Калумбу былі патрэбны грошы. Каралеве спадабаліся планы Калумба.
    Ён звярнуўся за дапамогай да іспанскага двара.	Але ў той час ёй былі патрэбны
    Калумб падзяліўся сваімі планамі	грошы на вайну.
    з каралевай і папрасіў грошай.	I дна сказала Калумбу, каб ён пачакаў.
    ю	I	11
    Каралева пазнаёміла сваіх прыдворных з планамі Калумба.
    Ім не спадабаліся яго планы.
    Але каралева паранейшаму настойвала на падарожжы Калумба.
    Калумб пакінуў Іспанію і падаўся ў Францыю. Ен спадзяваўся пазычыць грошы ў гэтай краіне. Каралева паслала за Калумбам пасыльнага, каб вярнуць яго.
    12
    13
    СантаМарыя
    Нінья
    свом ка
    амя таго
    Яна дала Калумбу два караб «Нінья» і «Пінта».
    Вось як вьіглядаў карабель Калумба ўнутры У матросаў не было ложкаў.
    Часцей за ўсё яны спалі на палубе.
    У Калумба не было карты. Ен знаходзіў дарогу па Палярнай зорцы. Каб даведацца, на якой вышыні яна знаходзіцца, Калумб карыстаўся астралябіяй. 3 дапамогай гэтага прыбора можна было даведацца, дзе яны знаходзяцца.
    16
    17
    Тры караблі выйшлі ў Атлантычны акіян. Спачатку ўсё было ціха.
    Маракі адчувалі сябе шчаслівымі.
    Лёгкі ветрык надзімаў ветразі.
    Спадарожны вецер гнаў караблі наперад.
    Праз некаторы час караблі апынуліся г ў Саргасавым моры.
    Паверхня вады была скрозь пакрыта водарасцямі.
    Гэта насцярожыла падарожнікаў.
    18
    Маракі баяліся, што ніколі не знойдуць зямлю. Яны ўзлаваліся на Калумба і хацелі павярнуць назад.
    Але неўзабаве яны ўбачылі на вадзе галінкі дрэў і зразумелі, што недалёка — суша.
    20
    21
    На другі дзень маракі ўбачылі зямлю. Яны на лодках падплылі да берага і кінуліся цалаваць зямлю. Падарожнікі дасягнулі ВестІндыі.
    Калумб пазнаёміўся з мясцовымі жыхарамі.
    Ен падарыў ім пацеркі і званочкі.
    А яны ўзамен далі яму золата.
    22
    23
    
    Неўзабаве Калумб паплыў назад у Іспанію. Па дарозе яны трапілі ў страшны шторм. Маракі думалі, што патонуць.
    
    
    Але яны шчасліва даплылі да берагоў Іспаніі.
    Калумб наведаў каралеву.
    Ён расказаў ёй пра землі, якія знайшоў.
    24
    25
    тканіна
    (стар. 6)
    віно
    (стар. 6)
    марская карта
    (стар. 7)
    Слоўнік у малюнках
    Калумб нанёс на карту дарогу, па якой плыў. Ці зможаш ты зрабіць план мясцовасці у якой жывеш?	, .
    Намалюй дарогу ад твайго дома да бліжэйшых магазінаў ці да школы.
    палуба
    (стар. 16)
    Амерыка
    (стар. 3)
    вострыя прыправы (стар. 8)
    плыць на вёслах
    (стар. 22)
    пацеркі
    (стар. 23)
    шторм
    (стар. 24)
    астралябія (стар. 17)
    марскія водарасці (стар. 19)
    галінка
    (стар. 21)
    
    26
    Даследчыкі Амерыкі
    Каля	Лэйф Эрыксан адкрыў Ньюфаўндленд.
    1000 г. Ен быў вікінг. У невялікім драўляным н. э.	чоўне ён пераплыў Атлантычны акіян.
    Разам з ім было трыццаць пяць чалавек.
    1492 г. Калумб адкрыў ВестІндыю. Ен зрабіў туды чатыры падарожжы і быў упэўнены, што адкрыў нейкія астравы каля I ндыі.
    1497 г. Джон Кабат быў гандляр вострымі прыправамі. Ен хацеў знайсці новы гандлёвы шлях у Кітай. Кабат паплыў на захад і дасягнуў Ньюфаўндленда.
    1499 г. Амерыга Веспучы праплыў каля берагоў ВестІндыі і сышоў на бераг мацерыка Цэнтральнай Амерыкі.
    Амерыка была названа ў гонар Амерыга Веспучы.
    1519 г. Картэс даследаваў Мексіку. Ен адкрыў вельмі багатыя гарады, Яны належалі ацтэкам. Картэс і яго людзі забівалі ацтэкаў і забіралі ў іх золата.
    1534 г. Жак Карцье адкрыў Канаду. Ен праплыў уверх па шырокай рацэ св. Лаўрэнція і пабудаваў на беразе форт. Карцье выменьваў у індзейцаў пацеркі на шкуры.
    15 к.
    КОЛУМБ
    Для детей младшего школьного возраста
    Ммнск, мздательство «Юнацтва»
    На белорусском языке
    Рэдактар 3. П. Петрушэня. Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская. Карэктар A. К. Юшына.
    ІБ № 77
    Здадзена ў набор 15.12.81. Падп. да друку 23.02.82. Фармат 70X841/s. Папера афс. N° 2. Гарнітура часопісная рубленая. Афсетны друк. Ум. друк арк. 2,18. Ум. фарб.адб. 8,72. Ул.выд. арк. 2,38. Тыраж 50 000 экз. Зак. 2200. Цана 15 к.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскае вытворчае паліграфічнае аб'яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.