Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
Той бок мал. 2.1, на якім паказаны ўводныя, складаецца з патрабаванняў, падтрымкі і апатыі. Да патрабаванняў належаць тыя дзеянні, якіх людзі вымагаюць ад урада, або, наадварот, хочуць, каб ён ад іх адмовіўся. Мірным спосабам выказвання патрабаванняў, што ахоплівае найбольшую колькасць людзей, ёсць дэмакратычныя выбары, на якіх права галасаваць мае большасць дарослага насельніцтва. Людзі, што галасуюць, робяць няшмат асаблівых палітычных выбараў, але якраз яны абіраюць кандыдатаў, якім даручаюць развязваць пэўныя пытанні. Дэманстрацыі, петыцыі і ахвяраванні, часам і грашыма, таксама з’яўляюцца спосабамі рабіць уводныя.
Зацікаўленыя групы й палітычныя партыі, падрабязней разгледжаныя ў пятым і шостым раздзелах, ёсць важнымі прыладамі выказвання патрабаванняў. Нацыянальнае Таварыства ўласнікаў стрэльбаў
2 Susan Love Brown et al., The Incredible Bread Machine (San Diego, Calif.: World Research, 1974), pp. 2—3. Упершыню гэтую гісторыю пераказала Los Angeles Times (April 4, 1965).
48 » ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
(National Rifle Association, NRA), напрыклад, дзейна i з поспехам супрацівіцца заканадаўству аб кантраляванні пальн/е зброі. Пры дэмакратычным дзяржаўным ладзе групы маюць большыя магчымасці самастойнае арганізацыі без урадавага кантролю. Асобы таксама могуць выказваць патрабаванні або выкладаць дамаганні, пішучы лісты, сустракаючыся з урадоўцамі, высоўваючы сваю кандыдатуру на дзяржаўную пасаду і, вядома, галасуючы на выбарах.
Ва ўрадзе прымаецца шмат складаных і часам цьмяных пастаноў, якія не выклікаюць шматлікіх грамадскіх уводных у палітыку. Гэта частка працэсу ператварэння. Гэткія рашэнні могуць прадугледжваць выбар аднаго з двух тыпаў знішчальніка або выдачу Злучанымі Штатамі пазыкі Алжыру. Такія пастановы прымае абмежаванае кола асобаў. Урадоўцы абгаворваюць справу між сабой і выносяць пастанову, а ў гэты час народ не надта цікавіцца або мала разумее гэтае пытанне. Пастанова аб павелічэнні эканамічнай і ваеннай дапамогі, а таксама аб давядзенні да канца 1963 г. ліку дарадцаў у Паўднёвым В’етнаме да 20 тыс. не адпавядала патрабаванням людзей. Дэйвід Істан называе такія пастановы “ўнутрыўводнымі” (withinputs), якія адбываюцца ўнутры чорнае скрыні, што завецца ўрадам3.
Адсутнасць уводных з боку народа, а таксама празмерная колькасць “унутрыўводных” могуць паслабіць жыццяздольнасць дзяржаўнага ладу. Прыкладам гэтага ёсць палітыка “гласностн” і “перестройкн — паступовай лібералізацыі і перабудовы грамадства, якую ажыццяўляе савецкі кіраўнік Гарбачоў. Праўда, гэтыя працэсы адбываюцца занадта павольна. Але савецкія рэфармісты лічаць, што ім, каб павялічыць мізэрны эканамічны рост краіны, трэба мець болей уводных і большы ўдзел народа і, такім чынам, болей энтузіязму.
Падтрымку выказваюць усяму дзяржаўнаму ладу і той яго частцы, што завецца рэжымам. Рэжымам ёсць увесь чыста канстытуцыйны працэс або правілы палітычнае гульні, “тыя прынцыпы, што вызначаюць спосаб, якім задавальняюць упарадкаваныя патрабаванні і ажыццяўляюць рашэнні”4. Падтрымка дзяржаўнага ладу звычайна ствараецца дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі. Можна быць лаяльным да пэўнага дзяржаўнага ладу і рэжыму, але пры гэтым не абавязкова згаджацца з тою палітычнай партыяй, што мае ўладу. Можна прагаласаваць на выбарах супраць прэзідэнта або сябра Кангрэса, які цябе прадстаўляе, і ўсё ж быць адданым існуючаму дзяржаўнаму ладу, якім у выпадку Злучаных Штатаў ёсць канстытуцыйнае прадстаўнічае кіраванне.
3 David Easton, A Framework for Political Analysis (Englewood Cliffs, N.J.: PrenticeHall, 1965), p. 114. Дэйвід Істан — палітолаг, які шмат пісаў пра палітычныя сістэмы.
4 David Easton, “An Approach to the Analysis of Political Systems”, World Politics, 9:1
РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОГІЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ • 49
Звычайнаю з’яваю ёсць дапаможныя ўводныя, якія нейкаму ўраду або нават галоўнай апазіцыйнай групе краіны дае зацікаўленая чужаземная дзяржава. У шмат якіх краінах Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амэрыкі і Блізкага Ўсходу міжнародныя ўводныя і падтрымка набываюць крытычную вагу, калі трэба пакінуць пры ўладзе або замяніць нейкую групу кіраўнікоў. У Афганістане цяперашні камуністычны ўрад хіба не выжыў бы больш за дзесяць гадоў без велізарнай дапамогі Саветаў, у тым ліку 110 тысяч савецкіх салдатаў. Гэтаксама і ўрад Сальвадора, бадай, не здолеў бы ўтрымаць уладу без істотнай амэрыканскай дапамогі, хоць амэрыканскіх ваенных дарадцаў у краіне было менш за сотню.
Пра складанасць міжнародных дапаможных уводных сведчыць прыклад Філіпінаў. У 1972 г., за два гады перад заканчэннем свайго другога тэрміну, былы прэзідэнт Фэрдынанд Маркас абвясціў у краіне ваеннае становішча. Дэмакратычнай палітыцы на астравах прыйшоў канец. За часоў Маркаса хабарніцтва і галеча, а таксама камуністычнае паўстанне разрасталіся, а даўнейшая палітычная свабода амаль знікла. Падставай асаблівых дачыненняў Злучаных ІПтятяў з Філіпінамі ёсць дзве важныя амэрыканскія вайсковыя пляцоўкі ў гэтай краіне: база паветраных сілаў Кларк і база ваеннага флоту Сабік (на востраве Себу). Калі ў 1985 г. вырас і нутраны, і замежны доўг краіны, урад ЗША заявіў пра злоўжыванне дзяржаўнымі даходамі, у тым ліку амэрыканскаю дапамогай, і пра пагаршэнне палітычнага становішча на Філіпінах. У кастрычніку 1985 г., каб выказаць незадаволенне Злучаных Штатаў эканамічнай, ваеннай і палітычнай сітуацыяй, на Філіпіны паслалі блізкага сябра прэзідэнта Рэйгана сенатара Пола Лэксалта (рэспубліканца з штата Невада). Пад ціскам Злучаных Штатаў прэзідэнт Маркас абяцаў правесці выбары. Яны адбыліся 7 лютага 1986 г. На іх спаборнічалі два кандыдаты, Маркас і спня Карасон Акіна, удава забітага апазіцыйнага палітыка Ніной Акіна. Рэагуючы на абвінавачанні ў махлярстве й маніпуляцыях пры падліку галасоў, сенатаррэспубліканец Рычард Лугар, тады старшыня сенацкага камітэта ў міжнародных справах, стаў на чале групы афіцыйных назіральнікаў на выбарах. Ён паведаміў прэзідэнта Рэйгана, што Маркасу дазволіла ўтрымаць пасаду пашыранае скрозь у часе выбараў махлярства. 19 лютага 1986 г. Сенат Злучаных Штатаў 85 галасамі проці 9 зганьбіў філіпінскія выбары. Пасол Філіп Хабіб паехаў у Манілу асабістым прадстаўніком Белага Дома і паведаміў у ЗША, што ўладзе Маркаса прыйшоў канец. Мільён цывільных грамадзян, “народнае войска”, ішло дэманстрацыяй па вуліцах Манілы, а міністр абароны Філіпінаў і заступнік камандзіра штаба ўзброеных сілаў падаліся ў адстаўку і заклікалі прэзідэнта Маркаса зрабіць тое самае. 24 лютага прэзідэнт Рэйган пераканаў прэзідэнта Маркаса пайсці ў
50 ■ ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ_______________________________
адстаўку. Наступнага дня Маркас выехаў на Гаваі, а Карасон Акіна заняла пасаду прэзідэнта.
3 паданых вышэй падзеяў не вынікае, што Злучаныя Штаты 1 пацягнулі за вяровачкі”, каб скінуць Маркаса. Гэтыя падзеі паказваюць, што ў пераломны час Злучаныя Штаты дапамаглі вярнуцца на Філіпіны дэмакратыі. У выпадку Ўсходняй Эўропы роля Савецкага Саюза ў яе руху да палітычнага плюралізму больш непасрэдная, як сведчаць падзеі, апісаныя ў рамцы 2.1.
Падтрымку можна падзяліць на два галоўныя тыпы: матэрыяльная і сімвалічная. Матэрыяльнай падтрымкаю ёсць дзеянні, якія
Рамка2.1. Савецкі прэзідэнт Гарбачоў дапамагае рэформам ва Ўсходняй Эўропе
Сёлета ў жніўні перамовы ў Варшаве паміж польскімі камуністычнымі кіраўнікамі і “Салідарнасцю” аб утварэнні новага кааліцыйнага ўрада сталі і ні туды, ні сюды...
Тады, у найвастрэйшы момант крызісу, у аўторак 22 жніўня, з Масквы з ЦК Камуністычнае партыі патэлефанаваў савецкі прэзідэнт і генеральны сакратар партыі Міхаіл Гарбачоў. Сорак хвілін Гарбачоў гутарыў з Мечыславам Ракоўскім, першым сакратаром кіраўнічай Польскай Аб’яднанай Работніцкай Партыі, і пераконваў яго ў неабходнасці кампрамісу.
Польскія камуністы павінны зразумець, паўтараў Ракоўскаму Гарбачоў, што пара аддаць уладу. Партыя страціла давер людзей... Гарбачоў казаў, што польскія камуністы павінны ўзяць удзел у новым кааліцыйным урадзе і тады яны будуць мець ад савецкіх таварышаў разуменне і падтрымку...
Праз чатыры дні, каб пазнаёміцца з Тадэвушам Мазавецкім, кандыдатам “Салідарнасці” на пасаду прэм'ерміністра, і даць новаму кааліцыйнаму ўраду блаславенне Масквы, да Варшавы прыехаў старшыня КГБ Уладзімір Кручкоў...
Выкладаючы сёлета ў снежні ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прынцыпы новае замежнае палітыкі Савецкага Саюза, Гарбачоў заявіў: “Прынцып свабоды выбару — абавязковы. Адмова вызнаваць гэты прынцып будзе мець сур’ёзныя наступствы для міру ў свеце...”
Вось так Савецкі Саюз, на дзіва самому сабе і ўсім заходнім аглядальнікам, падтрымаў і нават дапамог ажыццявіць перамены.
Таварышы з Масквы пераканалі старое кіраўніцтва ў Бэрліне, Празе і Сафіі, што прыйшла пара змен, што рэформы болей нельга адкладаць і што яны не могуць спадзявацца падтрымкі ад Саветаў, калі будуць чапляцца за ўладу...
Крыніца: Цытуецца паводле: Michael Parks, “Gorbachev Unleashes the Forces of Reform”, Los Angeles Times (December 17, 1989), p. Q5. Copyright 1989, Los Angeles Times. Перадрукавана з дазволу.
РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОПЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ • 51
выяўляюць лаяльнасць да палітычнага ладу або спрыяюць адзінству з ім. Да прыкладаў гэткае падтрымкі належаць галасаванне як грамадзянскае дзеянне, сплата падаткаў з пачуцця абавязку і прыналежнасці да дзяржавы або ўздыманне сцяга перад домам. Сімвалічнай падтрымкай ёсць нейкі разумовы стан асобы, напрыклад адданасць, патрыятызм і абавязак. Часам гэтыя адносіны робяцца матэрыяльнай падмогай, а ў іншы час застаюцца проста псіхалагічным настроем, які стварае эмацыйную падтрымку.
Падтрымка з часам змяняецца, бо ўрады й рэжымы адказваюць за сваю дзейнасць праз некалькі дзесяцігоддзяў і пакаленняў. Падтрымка згуртоўвае палітычную супольнасць, хоць яе члены зусім парознаму глядзяць на пэўныя палітычныя захады ці асобаў пры ўладзе. Дзяржаўнаму ладу, які не мае шырокае падтрымкі, пагражае небяспека, і грамадству могуць сілком накінуць зусім іншыя палітычныя парадкі. У апошнія дні Ваймарскай рэспублікі ў Нямеччыне (1918 — 1933), незадоўга перад тым, як у 1933 г. Адольф Гітлер забраў усю ўладу ў свае рукі, камуністы й нацысты разам здабылі на выбарах палову галасоў (на лістападаўскіх выбарах 1932 г. у Райхстаг нацысцкая партыя атрымала 33 працэнты, а камуністы — 17 працэнтаў галасоў). Гэты недахоп падтрымкі канстытуцыйнай дэмакратыі дапамог нацыстам дапяць улады і змяніць дзяржаўны лад Нямеччыны з прадстаўнічага на таталітарны.