• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    16 Арганізацыя Аб’яднаных Нацый выдала багаты на інфармацыю дапаможнік па гэтаму суду. Гл.: United Nations Office of Publications, The International Court of Justice, 9th ed. (New York: United Nations, 1984).
    480 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
    У справах, што разбірае Міжнародны Суд, старанамі могуць быць толькі краіны. Суд можа разбіраць толькі тыя справы, якія падаюць у яго самі бакі. Суд не мае ніякіх паўнамоцтваў увесці ў жыццё сваю пастанову, якімі карыстаюцца нацыянальныя суды. Нават калі дзве краіны згодныя падаць сваю спрэчку на разгляд Міжнароднага Суду, яны не павінны выконваць ягонай пастановы. Выключэннем з папярэдняга палажэння ёсць тое, што ў звязку з параграфам 2 артыкула 36 Статута Міжнароднага Суду некаторыя краіны абавязаліся пагадзіцца на абавязковую юрысдыкцыю памянёнага суду. На 1989 г. 47 краін прынялі гэты “неабвязковы пункт”, але некаторыя з рознымі ўмовамі, што абмяжоўваюць іх супрацоўніцтва з Міжнародным Судом.
    Урэшце, роля Міжнароднага Суду інакшая і меншая за ролю нацыянальных судоў.
    Крыніцы міжнароднага права
    Нацыянальнае права ўзнікла з патрэбаў людзей, якія жывуць у грамадствах, а міжнароднае паўстала з патрэбаў краін. Вось важнейшыя крыніцы міжнароднага права.
    Міжнародныя канвенцыі. Гэта трактаты, складзеныя на шматбаковай аснове. Двухбаковыя трактаты рэдка ствараюць новае правіла міжнароднага права. Звычайна яны самі грунтуюцца на існуючых правілах і ёсць іх вытлумачэннем. Трактаты становяць важную частку міжнароднага права. Як міжнародная практыка, яны вядомыя ад таго часу, калі з’явіліся першыя пісьмовыя памяткі. У XX ст. было падпісана некалькі шматбаковых трактатаў і пагадненняў. Хоць ніводнае з іх не было зацверджана ўсімі краінамі свету, але яны атрымалі падтрымку дастатковай колькасці краін, каб лічыцца часткай міжнароднага права Прыкладамі шматбаковых трактатаў ёсць пагадненне пра стварэнне Лігі Нацый 1919 г., пакт Келага—Браяна 1928 г„ хартыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 1945 г., Трактат 1963 г. пра забарону ядзерных выпрабаванняў і Трактат пра непашырэнне ядзернай зброі 1968 г.
    Хоць лічыцца, што двухбаковыя і шматбаковыя трактаты звязваюць тых, хто іх падпісаў, але гісторыя дае некалькі прыкладаў, калі ўрады краін — удзельніц трактата парушылі абяцанні і часткаю або цалкам адкінулі свае міжнародныя абавязкі. Гэта, вядома, змяншае сілу міжнароднага права. Урад нацысцкае Нямеччыны, напрыклад, у аднабаковым парадку выйшаў з некалькіх трактатаў, заяўляючы, што іншая старана, маўляў, парушыла іх.
    Копіі некаторых шматбаковых трактатаў былі дэпанаваныя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, каб надаць ім большае значэнне ў
    ___________РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 481 міжнародным праве. Гэтую практыку падтрымалі Злучаныя Штаты і Савецкі Саюз пасля зацвярджэння імі трактатаў пра забарону выпрабаванняў ядзернай зброі і яе непашырэнне. Можна дапусціць, што ў будучыні гэтай практыкі будуць трымацца і гэтыя, і другія краіны.
    Міжнародныя звычаі. Важнай часткай міжнароднага права ёсць прынятыя звычаі ў адносінах паміж краінамі. Гэтыя правілы паводзінаў уведзеныя дзесяцігоддзі або стагоддзі таму аднымі краінамі ў адносінах паміж сабой і памалу перанятыя іншымі, бо яны палічылі іх карыснымі. Калі такое перайманне робіцца амаль што ўсясветным, устанаўляецца новае міжнароднае права. Шмат якія звычаі, што цяпер прынятыя ўва ўсім свеце, на працягу стагоддзяў развіліся ў галіне дыпламатыі, а таксама правах і прывілеях дыпламатаў. Добрым прыкладам ёсць прынцып дыпламатычнага імунітэту, якім карыстаюцца акрэдытаваныя дыпламаты ў цэлым свеце. Патаптанне гэтага прынцыпу, якое, напрыклад, са згоды ўрада Хамэйні ўчынілі іранскія байцы супроць дыпламатаў ЗША ў Тэгеране ў 1979 г„ асудзілі ўрады ўсіх цывілізаваных краін.
    Агульныя прынцыпы права. Трэцююкрыніцу міжнароднага права складаюць агульныя прынцыпы права, якія прызнаюцца цывілізаванымі нацыянальнымі дзяржавамі” свету. Што гэта за агульныя прынцыпы? Хоць сярод даследнікаў міжнароднага права няма поўнай згоды наконт дакладнай прыроды гэтых прынцыпаў, але некаторыя з іх зазначаюць, што артыкул 38 Статута Міжнароднага Суду спасылаецца на агульныя прынцыпы справядлівасці і розуму, якія знаходзяцца ў прыроджаным законе, як іх разумеюць і ажыццяўляюць у сучасным грамадстве. Прыкладам такога агульнага прынцыпу ёсць ажыццяўленне справядлівасці. Як гэтыя прынцыпы трэба дастасоўваць да сённяшніх судовых спраў? Паводле Фрэдэрыка Г. Гартмана:
    Агульныя прынцыпы” права трэба ўжываць у асобнай справе (калі наагул трэба) да пэўных фактаў, якія лагічна вынікаюць з тых прынцыпаў. Пытанне вось у чым: што значыць гэты прынцып у такой справе? Адказ — вынік разважання і, дзе трэба, аналогіі з прынцыпаў, пашыраных у нацыянальным праве народаў наагул17
    3 гэтага відаць, што агульныя прынцыпы”, выкладзеныя ў артыкуле 38, ёсць менш акрэслены і труднейшы для ўжывання элемент міжнароднага права, чым прынцыпы, што вынікаюць з трактатаў і звычаяў.
    С у д о в ы я пастановы і працы навукоўцаў. Абедзве ёсць пасярэднімі (indirect) і дапаможнымі крыніцамі міжнароднага права. Пастановы нацыянальных судоў могуць калінікалі памаг
    17 Frederick Н. Hartmann, The Relations of Nations, p. 115.
    482 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ______________________
    чы юрыстамміжнароднікам сфармаваць уласную думку. Важнейшымі ёсць пастановы міжнародных трыбуналаў, напрыклад працэсаў над вайсковымі злачынцамі пасля Другой сусветнай вайны. Штораз большы корпус гэть'іх пастаноў забяспечыць міжнародных юрыстаў прэцэдэнтамі ў наступныя гады і дзесяцігоддзі.
    Творы спецыялістаў былі вельмі важныя ў пару фармавання сучаснага міжнароднага права. Аднак пасля таго, як корпус сучаснага міжнароднага права сфармаваўся і былі заснаваныя міжнародныя трыбуналы, публіцыст зрабіўся больш каментатарам і тлумачом, чым тварцом міжнароднага права18
    Роля міжнароднага права ў сучасную эпоху
    За адсутнасцю сусветнай улады, якая б магла сілаю праводзіць у жыццё судовыя пастановы, міжнароднае права не зрабілася гэткім жа эфектыўным, як нацыянальнае права, а Міжнародны Суд не дасягнуў гэткае ж важнае ролі, як найвышэйшыя нацыянальныя суды. Паводле Стэнлі Гофмана:
    Прырода міжнароднага парадку асуджае міжнароднае права на ўсе слабасці і скажэнні, з якіх так лёгка смяяцца. Міжнароднае права толькі павелічальнае люстэрка, якое праўдзіва і без літасці адбівае сутнасць і логіку міжнароднае палітыкі. У раздробленым свеце няма нейкай “усясветнай перспектывы”, з якой кожны можа аўтарытэтна ацаніць, ухваліць або адкінуць асобныя захады нацыянальных дзяржаў, скіраваныя на тое, каб міжнароднае права служыла перадусім нацыянальным інтарэсам .
    Сучаснае міжнароднае права развілося па сутнасці на Захадзе. З’яўленне камуністычных краін і развіццёвых нацыянальных дзяржаў Трэцяга Свету стварыла вялікую ступень плюралізму на міжнароднай арэне, які ў сваю чаргу можа запатрабаваць перагляду некаторых прынятых даўней міжнародных прынцыпаў, каб зрабіць іх прымальнымі для цэлага свету. Можна дапусціць, што ў будучыні гэтае дапасаванне працягнецца. Усе краіны без розніцы, ці яны постіндустрыяльныя, ці камуністычныя, ці развіццёвыя, занятыя падобнай неабходнай дзейнасцю. Усе яны маюць нейкія супольныя інтарэсы. Якраз у гэтай супольнасці інтарэсаў у першую чаргу можна дасягнуць нейкіх агульных прынцыпаў. Олівэр Дж. Лісіцын кажа:
    18 Шырэйшы агляд крыніц міжнароднага права гл. у кн.: Michael Akehurst, A Modern Introduction to International Law, 6lh rev. ed. (London: Unwin Hyman, 1987), або Gerhard von Glahn, Law among Nations: An Introduction to Public International Law, 5 ed. (New York: Macmillan, 1986).
    19 Стэнлі Гофман y кн.: Lawrence Scheinman and David Wilkinson, eds., International Law and Political Crisis: An Analytic Casebook (Boston: Little, Brown, 1968), p. xvii.
    РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 483
    Канфлікт інтарэсаў не перашкаджае ўзаемна прымальнаму рэгуляванню міжнароднай дзейнасці ў тых сферах міжнародных дачыненняў, дзе ёсць нейкая супольнасць інтарэсаў, хай і абмежаваная. Калі ўсе дзяржавы занятыя такой дзейнасцю, дык ёсць аснова для існавання ўніверсальнага ’ міжнароднага права ў сэнсе шэрагу паняццяў і нормаў, якія разумеюць, выконваюць і шануюць усе дзяржавы, а таксама асобных міжнародных нормаў, якія ўжываюць не да ўсіх, а толькі да некаторых дзяржаў. Можна спадзявацца, што аб’ём і складанасць і ўніверсальнага, і прыватнага міжнароднага права будуць расці, як будуць павялічвацца маштаб і разнастайнасць міжнароднае дзейнасці .
    Урады ўсіх краін зацікаўлены (хоць мо і ў рознай ступені) у міжнародна прызнаных правілах адносна вядзення дыпламатыі, праблемаў марской юрысдыкцыі, плавання ў адкрытым моры, выкарыстання космасу, абыходжання з грамадзянамі варожай дзяржавы і іх маёмасцю ў часе вайны, а таксама правоў і абавязкаў грамадзян нейтральных дзяржаў. У гэтым кантэксце цікава адзначыць, што дзве варожыя краіны, Куба і Злучаныя Штаты, здолелі падпісаць узаемна карыснае пагадненне супроць захопу самалётаў.
    Існаванне міжнароднага права робіць лагодны уплыў на замежную палітыку ўрадаў розных краін. Яно забяспечвае асноўныя нормы паводзінаў, якіх урады трымаюцца ў зносінах паміж сабой. Яно прапануе такія спосабы скіравання канфлікту ў пэўнае рэчышча, што праблемы замест сілаю можна вырашаць палюбоўна. Яно служыць маральнаю сілаю ў тым міжнародным асуджэнні, якое можна скіраваць супроць парушэння ўстаноўленых у цэлым свеце нормаў.
    Праблематычная прырода міжнароднага права яшчэ на нейкі час захаваецца. Ягонае труднае становішча, паводле Стэнлі Гофмана, у тым, што цяпер, як і раней, на яго целе правілаў відаць усе пісягі, пакінутыя міжнародным станам вайны. Трагедыя сучаснага міжнароднага права ёсць трагедыя дваякага раз’яднання: папершае, старой ліберальнай мроі пра сусветнае панаванне закону з рэальнасцямі міжнароднага парадку шматлікіх мінідрамаў, што заўсёды пагражаюць абярнуцца ў больш сур’ёзныя катастрофы; падругое, старой мроі з новымі патрабаваннямі стрыманасці, якая пры цяперашнім парадку прадбачыць паніжэнне фармальнага права ў пытаннях вайны і міру і ўзвышэнне больш гнуткіх спосабаў, пакуль гэты парадак не зробіцца менш лютьг .