Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
Пры поўнай адсутнасці міжнароднага права наш свет быў бы шмат горшы за цяперашні. Можна толькі спадзявацца, што сусветная супольнасць зробіць хуткі поступ у перамене традыцыйнага міжна
20 Oliver J. Lissitzyn, “International Law in Divided World”, International Conciliation (March 1963), pp. 3—69.
21 Stanley Hoffmann, International Law and Political Crisis, pp. xvii i xix.
484 • ЧАСТКА ЧАЦВЕРТАЯ. ПАЛІТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ
роднага права ў нормы і прынцыпы, з якімі можа пагадзіцца увесь ■ вельмі разнастайны свет, у якім мы жывем. Мала таго, трэба спадзявацца, што ўрады ўсё больш будуць карыстацца існуючым корпусам міжнароднага права дзеля палюбоўнага вырашэння спрэчак, каб свет мог зрабіцца супольнасцю, у якой будзе больш закону.
РЭКАМЕНДАВАНАЯ АІТАРАТУРА
Bennet, LeRoy A. International Organizations: Principles and Issues, 4th ed. Englewood Cliffs, N.J.: PrenticeHall, 1988. Гэтая багатая на інфармацыю кніга ахоплівае ўсе важнейшыя бакі дзейнасці міжнародных арганізацый і мае раздзел пра рэгіяналізм.
Calleo, David Р. Beyond American Hegemony: The Future of the Western Alliance. New York: Basic Books, 1987. Кніга прысвечана ПаўночнаАтлянтычнаму Пакту, аснове атлянтычнай супольнасці. Аўтар даследуе важнае пытанне, ці можа атлянтычная супольнасць захаваць жыццяздольнасць у яе цяперашняй форме, калі ж не, дык ці ёсць нейкая іншая форма, якая магла б яе замяніць, каб супольнасць засталася жыццёвай.
Diehl, Paul F., ed. The Politics of International Organizations: Patterns and Insights. Chicago: Dorsey Press, 1989. Зборнік дэталёвых артыкулаў пра важныя аспекты дзейнасці міжнародных арганізацый. Два артыкулы прысвечаны асобна Злучаным Штатам і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
ElAyouty, Yassin, and William I. Zartman, eds. The OAU after 20 years. New York: Praeger, 1983. Зборнік артыкулаў, які ацэньвае поспехі і няўдачы Арганізацыі Афрыканскага Адзінства за першыя 20 гадоў яе існавання.
Everyone’s United Nations, 10th ed. New York: United Nations Office of Public Information, 1986. Галоўная крыніца інфармацыі пра Арганізацыю Аб’яднаных Нацый.
Feld, Werner J. The European Community in World Affairs: Economic Power and Political Influence. Boulder, Colo.: Westview Press, 1983. Аўтар даследуе вынікі i ўплыў, якія мела і, відаць, будзе мець Эўрапейская Эканамічная Супольнасць на гаспадарчыя і палітычныя адносіны ў свеце.
Fromuth, Peter J., ed. A Successor Vision: The United Nations of Tomorrow. Lanham, Md.: University Press of America, 1988. Вельмі ўзважаная ацэнка дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый разам з некаторымі карыснымі прапановамі аб істотных і інстытуцыйных рэформах гэтае арганізацыі. Сярод аўтараў выдатныя лідэры з Афрыкі, абедзвюх Амэрык і Эўропы.
Holden, Gerard. The Warsaw Pact: Soviet Security and Bloc Politics. London: Basil Blackwell, 1989. Аўтар прасочвае развіццё Варшаўскага Пакта і разглядае яго вайсковую і палітычную дзейнасць у кантэксце эўрапейскай блокавай палітыкі перад падняццем “жалезнай заслоны”.
Mackinlay, John. Peacekeepers: An Assessment of Peacekeeping Operations at the ArabIsrael Interface. London: Unwin Hyman, 1989. Пачынаючы ад 1974 г. ва ўсходнім Міжземнамор'і былі размешчаны сілы падтрымання міру Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Аўтар ацэньвае поспехі і няўдачы гэтых сілаў.
РАЗДЗЕЛ 13. КАЛЕКТЫЎНЫЯ СПОСАБЫ СУПРАЦОЎНІЦТВА • 485
Peterson, М. J. The General Assembly in World Affairs. London: Allen & Unwin, 1986. Кніга змяшчае ўсеабдымны агляд дзейнасці і працэдураў Генеральнае Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Von Glahn, Gerhard. Law among Nations: An Introduction to Public International Law, 5 ed. New York: Macmillan, 1986. Напісаная адным з найвыдатнейшых амэрыканскіх знаўцаў міжнароднага права кніга ахоплівае ўсе важнейшыя аспекты прадмета.
Yoder, Amos. The Evolution of the UN System. New York: Taylor & Francis/ Crane Russak, 1989. Аўтар засяроджвае ўвагу, з аднаго боку, на процілеглых імкненнях сяброў ААН скарыстаць гэтую арганізацыю на ўласныя мэты, а з другога, на імкненні дабіцца ў свеце большага парадку, заснаванага на міжнародным праве.
СЛОЎНІК
Абвінаваўчы акт (indictment) — падрыхтаванае пракурорам і абвешчанае перад вялікім журы фармальнае абвінавачанне ў злачынстве. Такім чынам, абвінавачанаму паведамляюць асобныя закіды, супроць якіх яму трэба будзе бараніцца.
Агульная воля (general will) — паняцце французскага філосафа Жана Жака Русо. Згодна з ім агульнае дабро выяўляецца ў агульнай волі, якая перавышае волю большасці. Агульную волю можа выказваць меншасць ці нават адна асоба, хоць звычайна яна з’яўляецца выяўленнем волі большасці.
Агульны краёвы прадукт (gross national product) — агульны кошт тавараў і паслуг, зробленых за адзін год у пэўнай дзяржаве. Гадавы рост або змяншэнне агульнага краёвага прадукту ёсць важнай меркай эканамічнай жыццяздольнасці дзяржавы.
Аднамандатная акруга (singlemember district) — выбарчая акруга, у якой абіраюць аднаго сябра парламента. У заканадаўчую ўстанову, напрыклад гарадскую раду, асамблею штата або Палату прадстаўнікоў ЗША, пераможцу абіраюць абсалютнай або параўнальнай большасцю.
Аднапалатная (unicameral) — заканадаўчая ўстанова, якая мае адну палату. Гэткую заканадаўчую ўстанову мае адзін амэрыканскі штат, Небраска. Некалькі краін, у тым ліку Ізраіль, Эгіпет, Новая Зэляндыя, Фінляндыя, Панама і Вугоршчына, таксама маюць аднапалатную заканадаўчую ўстанову.
Алігархія (oligarchy) — кіраванне жменькі людзей сабе на карысць. Гэтым словам Арыстотэль (384—322 да Нараджэння Хрыста) азначыў адзін з тыпаў дзяржаўнага ладу.
Антытрэставая палітыка (antitrust policy) — палітыка, накіраваная на спрыянне канкурэнцыі і на тое, каб зрабіць капіталізм эфектыўным. Яна прадбачыць забарону манаполій і кантролю над цэнамі, а таксама засцерагае канкурэнтаў ад набыцця імі акцый адзін аднаго.
Апатыя (apathy) — адсутнасць цікавасці да палітыкі. Калі асоба задаволена палітыкай, апатыя з’яўляецца падтрымкай. Часам апатыя вынікае з пачуцця безнадзейнасці. Як крыніца нездавальнення можа быць змабілізаваная супраць рэжыму, калі здараецца раптоўны, рэвалюцыйны абарот падзей.
Апеляцыйны суд (appelate court) — суд, які разглядае пастановы ніжэйшага суду; напрыклад, федэральныя апеляцыйныя суды, у якія перадаюць справы з федэральных акруговых судоў.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (United Nations) — заснаваная ў 1945 г. У 1990 г. мела 159 сяброў*. Галоўная кватэра арганізацыі знаходзіцца ў НьюЁрку. Яе мэтамі з’яўляюцца падтрыманне міру і бяспекі ў свеце, а таксама спрыянне міжнароднаму супрацоўніцтву ў развязанні эканамічных, сацыяльных і культурных праблемаў.
Арганізацыя Краін—экспарцёраў нафты (Organization of Petroleum Exporting Countries; OPEC) — трынаццаццю сябрамі гэтай арганізацыі з’яўляюцца Саў
*Цяпер у складзе ААН 191 краіна (заўвага перакладніка).
СЛОЎНІК • 487
даўская Арабія, Іран, Ірак, Кувэйт, Нігерыя, Алжыр, Лібія, Інданэзія, Венесуэла, Эквадор, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Габон і Катар.
Аўтарытарны (authoritarian) — палітычны рэжым, які характарызуецца кіраваннем невялікай эліты з вельмі малымі ўводнымі народа і нешматлікімі грамадзянскімі правамі. Некаторыя аўтарытарныя рэжымы імкнуцца зрабіцца больш плюралістычнымі, напрыклад Бразілія, Рэспубліка Карэя і Савецкі Саюз.
Бігэйвіяралізм (тэорыя паводзінаў) (behaviouralism)— pyx у паліталогіі, што распачаўся ў 1920х гадах. Меўся зрабіць гэтую дысцыпліну больш навуковай, засяродзіўшы ўвагу на асобе і ўжываючы новыя метады даследвання, напрыклад апытанне. Спачатку аддаваў перавагу амаль выключна колькасным метадам.
Будучы шок (future shock) — думка, што веды і каштоўнасці, набытыя асобаю ў дзяцінстве, не адпавядаюць новым грамадскім, палітычным і эканамічным умовам змененага свету, з якімі чалавек спатыкаецца ў дарослым веку.
Бюракратыя (bureaucracy) — грамадзянскія службоўцы і ўрадавыя ўстановы, якія штодня ажыццяўляюць палітыку. Ад бюракратыі чакаюць выніковай дзейнасці і бесстароннасці, але гэтае паняцце выклікае і адмоўныя асацыяцыі, звязаныя з бюракратызмам, цяганінай і рытуальнай адданасцю правілам.
Ваеннае становішча (martial law) — сістэма права, якую ўводзіць галава дзяржавы (цывільны або вайсковы), звычайна ажыццяўляецца вайсковымі трыбуналамі. Грамадзянскія свабоды і асабістая свабода дзеяння абмяжоўваюцца.
Вайна (war) — узброеная варажнеча паміж дзвюма або некалькімі краінамі. Узброены канфлікт унутры нейкай краіны часта называюць дамовай або грамадзянскай вайной.
Варшаўскі Пакт (Warsaw Treaty Organisation) — галоўная арганізацыя калектыўнай бяспекі, якая аб ядноўвала камуністычныя краіны. Створаная, каб процістаяць NATO. Заснаваная ў 1955 г. Сябрамі арганізацыі былі Савецкі Саюз і ягоныя ўсходнеэўрапейскія альянты. Развязаная ў 1992 г.
Верхаводства (hegemony) — калі краіна А мае верхаводства над краінай В, яна не законна ажыццяўляе кантроль над гэтай краінай, а захоўвае пераважны ўплыў на нутраныя і замежныя справы залежнай краіны.
Выбарчае права (suffrage) — права галасаваць. У дэмакратычных дзяржавах выбарчае права пашырылася з малога працэнта дарослых мужчын, якія мелі ўласнасць, у канцы XVIII ст. да амаль усіх дарослых грамадзян у XX ст. Людзі, якім далі выбарчае права, называюцца выбаршчыкамі.
Выбары (elections) — асноўны ўстаноўлены спосаб, якім грамадзяне абіраюць сваіх прадстаўнікоў. У дэмакратыях на выбарах людзі таемным галасаваннем выбіраюць аднаго з некалькіх кандыдатаў, штозмагаюцца за адну і тую ж пасаду.
Выбары на два туры (runoff elections) — паўторныя выбары, якія адбываюцца ў некаторых штатах ў тым разе, калі ніводны кандыдат на пасаду не здабыў большасці галасоў. У гэтым разе выбаршчыкі абіраюць аднаго з двух кандыдатаў, што ў першым туры здабылі найбольш галасоў.
Выводныя (outputs) — урадавыя пастановы накшталт законаў, адміністрацыйных загадаў выканаўчае ўлады, судовых выракаў або свядомая пастанова ўрада ўстрымацца ад дзеянняў.
Выказ (вотум) недаверу (vote of no confidence) — галасаванне ў парламенцкай сістэме кіравання. Калі прэм’ерміністар або прэм’ер траціць давер парламента, урад (прэм’ерміністар і кабінет) мусіць падацца ў адстаўку. Заканадаўчая