• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    488 • СЛОЎНІК
    ўстанова можа абраць новы ўрад або ўрад, які прайграў, можа запатрабаваць парламенцкіх выбараў, каб новы парламент сфармаваў дзеяздольную большасць.
    Выканаўчая галіна ўлады (executive branch) — адна з трох галін урада; дзвюма іншымі з’яўляюцца заканадаўчая і судовая. Улучае галаву ўрада (прэм’ерміністра, прэм’ера, прэзідэнта), кабінет і бюракратыю. Уводзіць у жыццё законы, таксама адказная за важнейшыя палітычныя ўводныя і прыняцце рашэнняў.
    Вышэйшая палата (upper house) — у дзвюхпалатнай заканадаўчай установе звычайна найдаўнейшая, меншая і старэйшая з дзвюх палат. Выбарны Сенат ЗША мае трохі больш улады і павагі (аўтарытэту) за Палату прадстаўнікоў. У Брытаніі Палата лордаў, сябры якой з’яўляюцца наследнымі або прызначаюцца, сёння мае мала ўлады.
    Вялікае журы (grand jury) — орган з 5—23 асобаў, якіх збірае пракурор, каб яны вырашылі, ці даволі довадаў супроць абвінавачанай у злачынстве асобы, каб прад’явіць ёй абвінаваўчы акт. Узнікла ў Брытаніі.
    Галава выканаўчае ўлады (chief executive) — галоўны кіраўнік урада, які выносіць пастановы, напрыклад брытанскі і японскі прэм’ерміністры, нямецкі канцлер і амэрыканскі прэзідэнт. Амэрыканскі прэзідэнт з’яўляецца адначасна галавой дзяржавы.
    Галава дзяржавы (chief of state) — гэтая найвышэйшая ў дзяржаве пасада з’яўляецца сімвалічнай або цырыманіяльнай. Асоба, якая займае яе, мае абмежаваную ўладу, як, напрыклад, брытанскі манарх або нямецкі, індыйскі ці сінгапурскі прэзідэнты.
    Генеральная Асамблея (General Assembly) — найбольшы орган Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, заснаваны на прынцыпе роўнага прадстаўніцтва і права голасу ўсіх краін—сяброў арганізацыі. Збіраецца штогод увосень і выносіць шмат пастаноў, але не мае сапраўднае ўлады, каб уплываць на паводзіны суверэнных краін.
    Генеральны сакратар (secretary general) — найбольш вядомым генеральным сакратаром з'яўляецца генеральны сакратар Аб’яднаных Нацый. Гэтую пасаду займае прафесійны дыпламат з краіны, якую лічаць досыць нейтральнай і заходні, і савецкі блок*.
    “Гласность” — тэрмін, уведзены Міхаілам Гарбачовым пасля яго прыходу да ўлады ў 1985 г. Літаральна ён азначае свабоду вусна або пісьмова выказваць сваю думку. Новыя ідэі 1 самавыяўленне грамадства павінны заахвочваць да дзейнасці і крытыкаваць бяздзейную бюракратыю і кіраўнічую партыю.
    Грамада (супольнасць) (community) — група людзей з пачуццём адзінства і агульнай карысці, якія маюць шмат супольных адзнак і жывуць звычайна ў адной мясцовасці.
    Грамадзянская ўрадавая служба (civil service) — асобы, нанятыя ўрадам на працу на цывільных (не вайсковых) пасадах.
    Грамадзянскія свабоды (civil liberties) — свабода грамадзян і сталых жыхароў краіны ад урадавага ўмяшання ў асноўныя сферы іх жыцця, забяспечаная канстытуцыяй краіны або асноўным законам. Гэтыя свабоды ўключаюць вольнасць прамовы, друку, рэлігіі і права мець уласнасць. Большасць дэмакратый уважае гэтыя свабоды за неад’емныя правы асобы.
    Грамадства (society) — асобы, якія жывуць на пэўным абшары і маюць, пры
    * Цяпер гэтая акалічнасць ўжо не мае значэння (заўвага перакладніка).
    СЛОЎНІК • 489
    намсі, некаторыя супольныя традыцыі, установы, формы дзейнасці і мэты.
    Грашовая палітыка (monetary policy) — палітыка ўрада, які стараецца зрабіць уплыў на колькасць грошай у звароце, а таксама на аб’ём і цану даступнага крэдыту. Часта накіраваная супроць інфляцыі (падзешаўлення грошай) ці супроць рэцэсіі (спавальнення эканомікі).
    Групы роўных (peer groups) — людзі з падобным статусам і часта з падобнымі інтарэсамі, напрыклад блізкія сябры, калегі, суседзі, клубы з абмежаваным лікам сяброў і нефармальныя таварыствы.
    Дапаможныя ўводныя (supportinputs) — часам іх даюць урады чужаземных краін, каб захаваць пры ўладзе ў іншай краіне нейкі рэжым і запэўніць сабе пэўны ўплыў на палітыку падтрыманага ўрада.
    Двухполюснасць (bipolarity) — міжнароднае становішча, якое існавала нейкі час пасля Другой сусветнай вайны. Тады ў свеце было дзве звышдзяржавы, Злучаныя Штаты і Савецкі Саюз, якія ў вялікай ступені вызначалі міжнародную палітыку.
    Другарадныя таварыствы (secondary associations) — фармальна зарганізаваныя групы, якія часта прадугледжваюць безасабовае ўзаемадзеянне і адносіны. Двума прыкладамі гэткае групы з’яўляюцца прадпрыемства або прафесійны саюз.
    Дыпламатыя (diplomacy)— фармальныя дачыненні, якія незалежныя краіны падтрымліваюць паміж сабой, акрамя вайны. Асноўныя функцыі дыпламатыі — перадаваць і збіраць інфармацыю, наладжваюць перамовы і быць галоўнаю прыладаю ажыццяўлення замежнае палітыкі краіны.
    Дыялектычны матэрыялізм (dialectical materialism) — тэорыя, заснаваная на перайначанні дыялектычнай філасофіі Гегеля. Яна сцвярджае, што адзінай сапраўднасцю ёсць матэрыя, якая безупынна змяняецца. Эканамічныя сілы, што выяўляюць сябе ў гісторыі, вызначаюць прыроду дзяржавы і яе ўстановы, у тым ліку культурныя і рэлігійныя ідэі кожнага асобнага перыяду.
    Дэмакратычны цэнтралізм (democratic centralism) — прынцып, уведзены Леніным адразу для бальшавіцкай, а пасля для Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, каб стварыць невялікую, ерархічную партыю. Яе сябры галасуюць, але, калі пастанова прынятая, яе няможна аспрэчваць. У сапраўднасці ніжэйшыя кіраўнікі партыі прызначаюцца зверху, каб забяспечыць лаяльнасць сяброў.
    Дэмакратыя (democracy) — палітычны лад, пры якім дзяржаўных кіраўнікоў абіраюць на дэмакратычных выбарах, а права галасаваць мае пераважная большасць дарослага насельніцтва. Асноўныя грамадзянскія правы пры дэмакратыі абаронены звычайна канстытуцыяй.
    Дзвюхпалатная (bicameral) — заканадаўчая ўстанова, якая мае дзве палаты, напрыклад Кангрэс ЗША, які складаецца з Сената і Палаты прадстаўнікоў, або брытанскі Парламент, які мае Палату супольнасцяў і Палату лордаў.
    Дзяржаўнае кіраванне (public administration) — працэс арганізацыі грамадскіх рэсурсаў і людзей дзеля выканання дзяржаўнае палітыкі і законаў. Часта характарызуецца бюракратыяй і маштабнай дзейнасцю.
    Дзяржаўная палітыка (public policy) — усе законы, пастановы, правілы і загады, абумоўленыя палітычнымі працэсамі ў краіне. Спосаб развязання нейкае грамадскае праблемы.
    Жалезная заслона (Iron Curtain) — паняцце, ужытае Ўінстанам Чэрчылам у
    490 • СЛОЎНІК
    яго прамове ў Вэстмінстэрскім каледжы, у Фултане, штат Місуры, у 1946 г., каб азначыць адасабленне Ўсходняй Эўропы, дзе панавалі Саветы, ад Заходняй Эўропы.
    Жалезны закон алігархіі (iron law of oligarchy) — паняцце, звязанае з Робэртам Міхельсам. На ягоную думку, ва ўсіх групах, урэшце, пануе кіраўніцтва. Сярэдні сябар групы мала цікавіцца, мала ведае або ўплывае на палітыку сваёй групы.
    Жалезны трыкутнік (iron triangle) — блізкія дачыненні, што развіваюцца паміж бюракратычнымі ўстановамі, зацікаўленымі групамі і кангрэсавымі камітэтамі ці падкамітэтамі, якія выяўляюць цікавасць да агульнай праблемы, напрыклад тытуню, пазычковаашчадных таварыстваў або грамадскіх работаў. Іх блізкае і сталае ўзаемадзеянне часта абмяжоўвае вонкавае ўсведамленне або ўплыў на шмат якія пытанні.
    Загад аб пераглядзе выраку (certiorari) — выданы вышэйшым судом, напрыклад Найвышэйшым Судом ЗША, загад аб перадачы пісьмовых дакумантаў па справе з ніжэйшага суду ў вышэйшы на перагляд.
    Заканадаўчая ўстанова (legislature) — афіцыйная заканатворчая ўстанова ў большасці дзяржаў.
    Законнасць (legitimacy) — тое, што звычайна лічаць належным або дапушчальным. У розных грамадствах яе разумеюць парознаму. У палітычных сістэмах развіваецца паступова.
    Залежная зменная (dependent variable) — асаблівасць або рыса, якую лічаць больш вынікам, чым прычынай, Напрыклад, чым большую асвету мае асоба, тым лягчэй пазнаць, як яна прагаласуе. У гэтым разе галасаванне ёсць залежнай зменнай.
    Замежная палітыка (foreign policy) — афіцыйныя дачыненні нейкае краіны з іншымі краінамі, якія абыймаюць эканамічнае, культурнае, вайсковае і палітычнае ўзаемадзеянне. Намаганні, скіраваныя на абарону і правядзенне ў жыццё нацыянальнага інтарэсу на міжнароднай арэне.
    Зацвярджальнае дзеянне (affirmative action) — праграма або палітыка, якая мае на мэце выправіць даўнейшы расавы або родавы (палавы) уціск, звычайна звязаны з доступам да нейкае ўстановы, напрыклад школы або прафесійнага саюза, найманнем на працу, прасоўваннем па службе і роўнай аплатай. Частка амэрыканскага руху за роўныя правы, легалізаванага федэральным законам.
    Зацвярджэння перыяд (consolidation stage) — другая ступень развіцця рэвалюцыйных аднапартыйных сістэмаў. Стары лад ужо зруйнаваны, а новы рэжым узаконіў сябе праз свае новыя ўстановы і дзейнасць. Перыяд устанаўлення.
    Зацікаўленыя групы (interest groups)— фармальна арганізаваныя групы людзей, якія стараюцца дапамагчы развязанню нейкага пытання або спрыяюць зацвярджэнню нейкага погляду. Часта іх галоўным інтарэсам ёсць дабрабыт самых сяброў групы. Большасць зацікаўленых груп займаецца рознай дзейнасцю, у тым ліку самапомаччу, адукацыяй, ільготным страхаваннем і г.д., а таксама намагаюцца рабіць уплыў на ўрад.
    Зваротная сувязь (feedback) — вынік зменлівых думак і дзеянняў грамадзян у адказ на ўрадавыя выводныя. У адных сітуацыях можа паўплываць толькі на погляды асобы або на тое, як яна прагаласуе на наступных выбарах, а ў іншых выклікаць рэвалюцыйныя дзеянні. Усе ўрады маюць патрэбу ў нейкім тыпе зваротнае сувязі, каб ацаніць рэакцыю на свае дзеянні.
    СЛОЎНІК • 491
    Зверхнасць парламента (parliamentary supremacy) — становішча, пры якім заканадаўчая ўстанова не падлягае ўладзе наследнага манарха або не кантралюецца ім. Прэм’ер або прэм’ерміністар знаходзіцца на пасадзе адно ў тым разе, калі мае большасць у заканадаўчай установе ці, прынамсі, у ніжэйшай палаце, якую абіраюць усе выбаршчыкі.
    Згрупаванне (aggregation)— адбываецца тады, калі патрабаванні/дамаганні аб’ядноўваюць у меншы лік палітычных альтэрнатываў. Найважнейшая функцыя палітычных партый.
    Індывідуалізм (individualism) — адна з уласцівасцяў Новага часу, які пачаўся блізу 1500 г. Яе вынікам стаўся новы гуманізм, засяроджаны на асобе як “мерцы ўсіх рэчаў". Новы індывідуалізм быў бунтам супроць абмежаванняў грамадскага ладу і рэлігіі і рухам да асабістай незалежнасці. Адным з вынікаў з’яўлення індывідуалізму была тэорыя ўрада як выніку грамадскай умовы. Выходным пунктам гэтай тэорыі ёсць асобы, якія дабравольна стварылі ўрад.