Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
Палітычная інтэграцыя (political integration) — развіццё паміж жыхарамі пэўнае краіны адносінаў 1 пачуцця супольнасці. Утвараюцца грамадскія, гаспадарчыя і псіхалагічныя сувязі, якія даюць насельніцтву пачуццё адзінства, самасвядомасці і выключнасці. Паняцце палітычнае інтэграцыі азначае намаганні ўрада заахвочваць да гэтай згуртаванасці.
Палітычная культура (political culture) — погляды, перакананні, каштоўнасці і веды супольнасці пра якасць і стыль палітычнага працэсу ў ёй і ўрадавую дзейнасць. Палітычная культура не з’яўляецца адзінай, звычайна ў ёй прысутнічаюць субкультуры.
Палітычная мадэрнізацыя (political modernization) — паняцце, якое часам крытыкуюць з прычыны, што яно абмежаванае толькі сучаснымі грамадствамі. Некаторыя аўтары звязваюць яе з раптоўнымі выбухамі ўдзелу масаў у палітыцы, калі палітычная сістэма не мае ўстаноў, у якія трэба было б накіраваць гэты ўдзел у палітыцы.
Палітычная партыя (political party) — у дэмакратыі група выбаршчыкаў, зарганізаваная, каб высунуць і абраць кандыдатаў на дзяржаўную пасаду дзеля ўплыву і/або кантролю асабовага складу ўрада і ягонай палітыкі.
Палітычная сацыялізацыя (political socialization) — як свядомы, так і несвядомы працэс, праз які асобы навучаюцца палітычным арыентацыям, поглядам, каштоўнасцям і паводзінам.
Палітычная эканомія (political economy) — вывучэнне суадносінаў палітыкі і эканомікі, а таксама іх узаемнага ўплыву. Часта разглядаюцца з увагі на дачыненні паміж урадам і эканомікай. Напрыклад, працэнтавая стаўка па закладной узрастае, калі ўрадавая палітыка скарачае аб’ём грошай, даступных для крэдыту.
СЛОЎНІК • 495
Палітычны (дзяржаўны) лад (political system) — установы, асобы і працэсы (у тым ліку ўрад), якія ўзаемадзейнічаюць у падтрыманні або процістаянні дзяржаўнай палітыцы і іншай урадавай дзейнасці. Чым больш дэмакратычны дзяржаўны лад, тым болей у ім будзе ўводных.
Папярэднія выбары (primary elections) — найперш амэрыканская з’ява, якая ўзнікла ў XX ст. Выбары, на якіх сябры партыі або прыхільнікі абіраюць партыйнага кандыдата на агульных выбарах. Змяншаюць уплыў партыйных кіраўнікоў і партыйнай арганізацыі.
Парламенцкае кіраванне (parliamentary government) — першапачаткова ўлада, засяроджаная ў заканадаўчай установе з прэм’ерміністрам або прэм’ерам, якога выбірае парламент і які служыць, задавальняючы ягоныя жаданні. У некаторых дзяржавах з моцна дысцыплінаванымі партыямі большасць пастаноў выносіць прэм’ерміністар з кабінетам.
Пасярэдніцкія групы (intermediate groups) — іншы тэрмін для азначэння зацікаўленых групаў. Ужыты Ўільямам Конгаўзэрам у аналізе небяспек масавага грамадства.
ПаўночнаАтлянтычны Пакт (North Atlantic Treaty Organization; NATO) — заснаваная ў 1949 г. важная арганізацыя дзеля захавання бяспекі. Грунтуецца на прынцыпе калектыўнае бяспекі. У яе ўваходзяць ЗША, Канада і 13 эўрапейскіх краін*.
Паўстанне (insurgency) — гвалтоўныя партызанскія дзеянні супроць устаноўленага ўрада. Паўстанне не ахоплівае шмат людзей, як бывае ў выпадку рэвалюцыі. Мэты паўстання могуць быць розныя: ад мінімальных да далёкасяжных зменаў.
Перадвыбарчая кампанія (electioneering) — удзел у выбарах: высоўванне сваёй кандыдатуры або падтрымка нейкага кандыдата ці нейкай партыі.
Пераменны перыяд (transformation stage) — найбольш неміласэрны перыяд развіцця рэвалюцыйных аднапартыйных сістэмаў, калі знішчаецца стары лад. Гэты час характэрны вялікімі людскімі ахвярамі.
Перамовы (negotiation) — дыпламатычны спосаб мірнага палагоджання спрэчак, які прадугледжвае прасоўванне або захаванне дзяржаўных ці групавых інтарэсаў. Неад’емнымі часткамі гэтага працэсу з'яўляюцца ўмова (дагавор), прыстасаванне і ўзгадненне.
“Перестройка” — дактрына, якую прасоўваў Міхаіл Гарбачоў пасля прыходу да ўлады ў 1985 г. Літаральнае значэнне — “перабудова”. Адразу яе дапасоўвалі да эканомікі, але апошнім часам дапасавалі і да палітычнай сістэмы.
Першарадныя групы (primary groups) — малыя і надзвычайна эфектыўныя групы. Выконваюць некалькі функцый і прадугледжваюць частае і блізкае ўзаемадзеянне яе членаў. Двума прыкладамі такіх груп з’яўляюцца сям’я і сябры.
Плюралізм (pluralism) — шырокі ўдзел канкурэнцыйных і самастойных груп у палітычным працэсе.
Поліс (гораддзяржава) (polis) — старагрэцкае слова, якое азначае найбольш суверэнную і ўсеабдымную палітычную супольнасць людзей.
*У 1999 г. у ПаўночнаАтлянтычны Пакт уступілі яшчэ тры эўрапейскія краіны, былыя сябры так званага сацыялістычнага лагера — Польшча, Чэхія і Вугоршчына (заўвага перакладніка).
496 • СЛОЎНІК
Постіндустрыяльныя грамадствы (postindustrial s«.
уласцівыя дэмакратычным дзяржавам Заходняй Эўропы,
Японіі, Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Надзвычайна складаныя, ра^.
лагічнага боку і залежныя адно ад аднаго. Перыяд постіндустрыяльны^ стваў пачаўся пасля Другой сусветнай вайны. У эканоміцы гэтых грамадствау нуе больш сектар паслуг, чым вытворчасці, а службоўцаў болей за работнікаў.
Права справядлівасці (equity) — дадатак да ангельскага звычаёвага права, які забяспечвае судовыя спосабы, не дазволеныя звычаёвым правам, напрыклад судовую забарону.
Прадпрымальнік (арганізатар) (entrepreneur (organizer)) — асоба ці асобы, якія прапануюць магчымым сябрам агранізацыі даброты, калі яны ўступяць у яе. Часта з'яўляюцца ініцыятарамі стварэння пэўнае арганізацыі.
Прадстаўніцтва (representation) — спосаб выказвання патрабаванняў і пераводу іх у палітыку. Прадстаўнікамі ёсць людзі, якія дзейнічаюць ад імя іншых людзей у працэсе вынясення пастаноў. У дэмакратыі гэтых асобаў выбіраюць.
Прапарцыйнае прадстаўніцтва (proportional representation) — выбарчая сістэма, якая імкнецца забяспечыць кожнай палітычнай партыі, меншасці і розным зацікаўленым групам пэўную колькасць месцаў у заканадаўчай установе адпаведна з іх падтрымкай на выбарах. Гэтая сістэма прадугледжвае складаныя працэдуры галасавання і не ўжываецца шырока ў палітычных сістэмах, заснаваных на англаамэрыканскай мадэлі.
Пратэкцыя (patronage) — прызначэнне ва ўрадавую службу або размеркаванне ці вызначэнне спрыяльных эканамічных магчымасцяў або даброт адданым палітычным прыхільнікам. Выкарыстоўваюць, каб пабудаваць палітычную арганізацыю або запэўніць, што людзі ва ўрадавай установе з’яўляюцца цвёрдымі прыхільнікамі выбраных урадоўцаў.
Прыродны стан (state of nature) — становішча людзей, якія жывуць без арганізаванай дзяржавы. Часта яго лічылі становішчам або ідэалізаванымі ўмовамі існавання чалавецтва перад устанаўленнем арганізаванага ўрада.
Прыроджаны закон (natural law) — выпрацаванае грэцкімі і рымскімі філосафамістоікамі паняцце, што ёсць згоднае з прыродай разумнае права, якое перавышае людское права і папярэднічае яму. Гэтую тэорыю шырэй распрацаваў Тамаш Аквінат і прынёс у Новы час Джон Лок.
Прыроджаныя правы (natural rights) — правы, што паходзяць з прыроджанага закону. Усе людзі павінны іх мець. Гэтыя правы нельга адабраць або перадаць ні ўраду, ні нейкай іншай групе.
Прыстасавання перыяд (adaptation stage) — трэцяя ступень развіцця рэвалюцыйных аднапартыйных сістэмаў. Пад час яго спецыялісты і кіраўнікі граюць большую ролю і менш залежаць ад партыйнае бюракратыі. Часам гэтаму перыяду было ўласціва павольнае развіццё плюралізму.
Прыхільнік сціслага (абмежавальнага) тлумачэння (strict constructionist) — суддзя Найвышэйшага Суду ЗША, які разумее паўнамоцтвы гэтага суду і тэкст Канстытуцыі гэтак вузка, што аспрэчвае як нязгодныя з Канстытуцыяй законы і тлумачэнні Канстытуцыі, якія не адпавядаюць ягонай філасофіі права.
Прыцягненне да суду (arraignment) — у англаамэрыканскім праве працэдура перад судом, у часе якой чытаюць крымінальнае абвінавачанне і абвінавачаны прызнаецца вінаватым або бязвінным.
СЛОЎНІК • 497
Прэзідэнцкае кіраванне (presidential government) — форма ўрада, калі галаву выканаўчае ўлады (прэзідэнта) выбіраюць незалежна ад заканадаўчай установы і ў кожны момант свайго кіравання ён можа быць падвергнуты імпічмэнту (рэдка) або прызнанню яго фізічнай ці разумовай няздольнасці выконваць абавязкі. Гэтая форма ўрада звязаная з падзелам паўнамоцтваў, дзе прэзідэнт мае некаторыя паўнамоцтвы, пераважна незалежныя ад заканадаўчай установы.
Прэзідэнцкае пагадненне (пагадненне выканаўчае ўлады) (executive agreement) умова паміж прэзідэнтам Злучаных Штатаў і ўрадам чужаземнае краіны, якая ў процілегласць трактату не патрабуе зацвярджэння Сенатам. Часам гэтыя ўмовы з’яўляюцца сакрэтнымі. Прэзідэнт можа рабіць такія ўмовы на падставе сваёй канстытуцыйнай улады як галоўнага камандзіра войска або на падставе ягонай улады ў замежных справах паводле артыкула II Канстытуцыі ЗША. Кангрэс мае магчымасць скасаваць такія ўмовы.
Прэцэдэнт (папярэдні выпадак) (stare decisic) “Хай станецца прэцэдэнт”— наследаванне судом папярэдніх пастаноў у падобных справах, калі ён не пастанаўляе скасаваць папярэднюю пастанову.
Рада Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Security Council of the United Nations) адзін з галоўных органаў ААН, заснаваны на парадку галасавання, які падкрэслівае супрацоўніцтва і кантроль вялікіх дзяржаў (Злучаныя Штаты, Савецкі Саюз, Кітай, Францыя і Вялікая Брытанія), якія дзейнічаюць як “сусветны шэрыф”. Памянёныя пяць краін з’яўляюцца пяццю сталымі сябрамі Рады. Кожная з іх мае права накладаць вета. Ёсць таксама дзесяць непастаянных сяброў, якіх абіраюць кожныя два гады.
Рада Ўзаемнай Эканамічнай Дапамогі (РУЭД) (Council for Mutual Economic Assistance; CMEA; COMECON)— арганізавана Савецкім Саюзам y 1949 г. Створаная, каб спрыяць эканамічнаму супрацоўніцтву паміж Усходняй Эўропай і Савецкім Саюзам. Панавальнае становішча ў радзе займала Масква. Большасць эканамічных сувязяў існавала паміж Масквой і асобнымі краінамі Рады.
Развіццёвыя краіны (developing countries) — тэрмін, які часта ўжываюць на замену паняццю краіны Трэцяга Свету” дзеля абазначэння дзяржаў Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амэрыкі і Блізкага Ўсходу, якія з’яўляюцца найперш сельскагаспадарчымі і маюць нізкі даход на душу насельніцтва. Гэты тэрмін мае менш адмоўнае значэнне, чым часцей ужываны ў мінулым тэрмін “менш развітыя краіны”.
Рэгіяналізм (regionalism) — супрацоўніцтва паміж урадамі на рэгіянальным роўні, прызнанае артыкуламі 52—54 хартыі ААН. Звычайна звязанае з эканамічнымі, палітычнымі пытаннямі і праблемамі бяспекі. Некаторыя лічаць, што гэткае супрацоўніцтва з’яўляецца прыступкаю да ўніверсалізму, але да гэтага часу такіх прыкладаў не было.