Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку
Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 507с.
Мінск 2002
Калі грамадазнаўцы намагаюцца азначыць сваю тэрміналогію больш дакладна, дык грамадства звычайна вельмі вольна абыходзіцца з палітычнымі тэрмінамі. Што мы разумеем пад дэмакратыяй, камунізмам, фашызмам або сацыялізмам? Што значыць ліберал, чым вызначаецца кансерватар? Якія грамадствы дэмакратычныя, якія — аўтарытарныя, а якія — таталітарныя?
Больш дэталёва гэтыя ідэалагічныя тэрміны мы разгледзім у раздзеле 3 “Палітычныя тэорыі і ідэалогіі”. Для нашых мэтаў у гэтым раздзеле трэба толькі зазначыць, што нават у Злучаных Штатах разуменне людзьмі таго, што ёсць дэмакратыя, сацыялізм, камунізм або фашызм, вельмі рознае. Прыватныя палітычныя погляды будуць залежаць ад таго, як чалавек ужывае гэтыя тэрміны. Цікавай ілюстрацыяй можа быць мова, якою карысталіся пад час дэманстрацый у Злучаных Штатах пры канцы 1960х гадоў. Рашучыя праціўнікі гэтых дэманстрацый, мабыць, абзывалі дэманстрантаў “камуністамі”, а некаторыя арыштаваныя паліцыяй дэманстранты лаялі паліцыю (і іншых урадоўцаў) “фашыстоўцамі” і “фашыстоўскімі свіннямі”. Такія шыльды ў іх сапраўдным значэнні, вядома, не маюць ніякага дачынення ні да адной з гэтых групаў.
Шмат блытаніны бывае пры ўжыванні тэрмінаў накшталт “ліберал” і “кансерватар”. Людзі, згодныя з палітычнаю філасофіяй кансерватыўнага сенатара Джэсі Гэлмза з Паўночнай Караліны, лічаць тых, хто менш кансерватыўны, за “лібералаў”. У сваю чаргу прыхільнікі лібералаў, прыкладам сенатара Тэда Кенэды з Масачузэта, уважаюць тых, хто менш ліберальны, за “кансерватараў”. Справа ў тым, што паняцці “ліберал” і “кансерватар” ужываюць у сувязі не столькі з ідэалогіяй, колькі з тым спосабам, якім акрэсліваюць палітычную філасофію нейкае асобы ў параўнанні з уласнай. Гэта нагадвае старую прымаўку: “Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца”.
Асноўныя тэрміны накшталт “краіна”, “народ” і “дзяржава” (state)*, якія пры абмеркаванні пытанняў міжнароднае палітыкі шмат хто з аўтараў і палітычных прамоўцаў у нашай краіне, на жаль, выкарыстоўваюць як блізказначныя, праз што адбылося шмат узрушэнняў і вайсковых канфліктаў, не тыя самыя. У два апошнія стагоддзі было
* У ангельскай мове слова “state” мае значэнне не толькі “дзяржава”, але і “штат” (заўвага перакладніка).
РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ 1 ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГП • 31
шмат выпадкаў, калі нацыянальныя групы, што імкнуліся да самаазначэння, спрабавалі аддзяліцца ад шматнацыянальнае краіны, часткай якой яны былі. Адны спробы былі паспяховыя, іншыя задушылі сілай. 3 другога боку, кіраўнікі розных краін намагаліся збройнаю сілай забраць сумежныя з іх краінай абшары на той падставе, што там жывуць людзі іхнае народнасці. Сёння тэрмін “state” больш слушна ўжываць у дачыненні да меншых складнікаў краю (напрыклад, да 50 штатаў ЗША), чымся да цэлае краіны.
Некаторыя краіны блізкія да таго, каб быць адзінай нацыяй з прычыны вельмі аднастайнага насельніцтва (прыкладам, Данія, Нарвэгія й Швэцыя), іншыя ж — шматнацыянальныя (добрымі прыкладамі такіх краін ёсць Савецкі Саюз і Югаславія)*, а часам адзін народ мае некалькі краін (як Паўночная і Паўднёвая Карэя). Нарэшце, некаторыя народы зусім не маюць уласнай дзяржавы, а расцярушаны па некалькіх краінах, напрыклад армяне**, курды або яўрэі перад заснаваннем дзяржавы Ізраіль.
Слоўнік палітычных тэрмінаў будзе мець большы сэнс, калі карыстальнік тлумачыць ужыванне нейкага тэрміна і што ён мае на ўвазе. Важная паслуга, якую могуць зрабіць палітолагі, — больш выразна азначыць палітычныя тэрміны.
Значэнне палітыкі
Палітыка датычыць усіх. Грамадзянін сучаснае дзяржавы хіба што не можа, ці сваёй ахвотай, ці воляй лёсу, граць ролю самотнага Рабінзона Круза. У палітычнай сістэме людзі няўхільна з’яўляюцца або дзейнікамі, або аб’ектамі. Яны мусяць граць пэўныя ролі ў будове грамадскай улады. Можна, напрыклад, быць правадыром, актыўным удзельнікам, бяздзейным аб’ектам або займаць нейкую паміжлеглую пазіцыю. Якое значэнне мае пэўная роля або пэўнае становішча? Палітыка, калі яе праводзіць разумна, можа спрыяць свабодзе і дабрабыту людзей. Мы не здольныя ажыццявіць усе нашыя жаданні, але, займаючыся палітыкай, можам мець большы выбар і здзейсніць некаторыя нашы парыванні, каб зрабіць уласнае жыццё больш бяспечным і ў большай ступені быць гаспадарамі свайго лёсу.
Ці вялікі ўплыў мае асоба на развязанне нацыянальных або ўсясветных (global) праблемаў? Палітычная роля, якую можа граць асоба ў грамадстве, залежыць ад пабудовы ўлады ў пэўным грамадстве. Ся
* Кніга была напісана ў 1991 г„ калі яшчэ існавалі і Савецкі Саюз, і Югаславія (заўвага перакладніка).
У 1991 г. пасля развалу Савецкага Саюза Арменія, як і іншыя саюзныя рэспублікі, зрабілася незалежнай дзяржавай (заі/вага перакладніка\
32 ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ___________________
рэдні грамадзянін, які жыве пад дыктатураю, мае вельмі мала свабоды ў параўнанні з асобай у дэмакратычным грамадстве. Паглядзіце хоць бы на той уплыў, які негрыцянка Роза Паркс, якая ў Мантгомеры, штат Алабама, адмовілася сесці ў задняй частцы аўтобуса, зрабіла на актывізацыю ў ЗША руху за грамадзянскія правы*.
Свабода дзеяння ў памянёным вышэй сэнсе прадугледжвае такія рэчы, як вольнасць прамовы, сходаў, друку, рэлігіі, падарожжа (як па краіне, гэтак і выезд за мяжу), а таксама паляпшэнне грамадскага і эканамічнага становішча і магчымасці. Усе гэтыя свабоды адносныя, бо няма дзяржавы, дзе б панавала поўная свабода, і няма ніводнай краіны, дзе б не было і каліва свабоды. Але будова ўлады ў грамадстве мае значны ўплыў на існуючую меру свабоды.
Палітыка рознымі спосабамі ўплывае на жыццё людзей. Важным прыкладам гэтага можа быць дзяльба ўрадам абмежаваных рэсурсаў. 3 гэтага відаць, што тых запасаў, якія людзі лічаць важнымі ці гэта чыстае паветра, або чыстая вада, або грошы, — заўсёды не стае. Але ж гэта не значыць, што ўрад вызначае усе бакі нашага жыцця або уплывае на іх. Калі б гэта было так, дык мы, мабыць, жылі б у зусім таталітарным грамадстве, намаляваным у кнізе Джорджа Орўэла 1984 . Але ў тых галінах жыцця, у якіх бярэ ўдзел урад, ён звычайна вырашае (выбірае з альтэрнатывы), куды трэба накіраваць рэсурсы. Раз у раз паўтараецца сітуацыя, звязаная з вызначэннем грошай на асвету. Калі мы выдаем больш грошай на школы, дык нам давядзецца павялічыць падаткі або менш выдаваць на абарону, дарогі, сацыяльнае забеспячэнне і г.д.
Некалі людзі выйшлі з ідылічнага прыроднага стану — калі іх было няшмат, калі яны, як мяркуюць, заўсёды рабілі разумна і было вельмі мала ці не было зусім сутычак — людзі або самі, або пад прымусам згуртаваліся ў грамадства з пэўнымі правіламі ды абавязкамі. У той час некаторыя члены грамадства меркавалі, што пэўных мэтаў (напрыклад, абароны, бяспекі або падтрымання шляхоў зносінаў) ці каштоўнасцяў (прыкладам, павагі да чалавечага жыцця) можна дасягнуць адно на падставе правілаў або законаў, якім падлягае кожны. Калі многім людзям дазволена законам удзельнічаць у вызначэнні працэдураў, мэтаў, палітыкі і каштоўнасцяў, дык мы маем нейкую
* Роза Паркс свядома парушыла статут горада, у якім на той час быў пункт пра сегрэгацыю (г. зн. пра адасобленае існаванне) белых і чорных амэрыканйаў. Згодна з гэтым пунктам, месцы белых былі ў пярэдняй частцы аўтобуса, афраамэрыканцы ж мусілі сядзець ззаду. Роза Паркс села наперадзе і адмовілася даць месца беламу амэрыканцу. Гэтым яна парушыла статут горада і яе арыштавалі. Гэтая падзея сталася пачаткам руху за грамадзянскія правы ў Злучаных Штатах, які ўзначаліў Марцін Лютар Кінгмалодшы. Гэты рух урэшце дамогся роўных правоў для чорных амэрыканцаў (заўвага перакладніка).
РАЗДЗЕЛ 1. СУТНАСЦЬ 1 ГРАНІЦЫ ПАЛІТАЛОГП • 33
форму таго, што звычайна завецца “дэмакратыяй”. Калі ж вельмі мала людзей мае права браць удзел у гэтым, дык мы маем нейкую форму самаўладнага (аўтарытарнага) або таталітарнага ладу. Установай, што выдае і праводзіць у жыццё гэтыя законы, ёсць урад, а ўрад так ці гэтак вывучаюць усе палітолагі. Нязгода, процілеглыя погляды або канфлікты, дзеля развязання якіх звяртаюцца да ўрада, завуцца палітычнымі канфліктамі. Наша эпоха далёка больш палітызаваная за тыя часы, калі жылі папярэднія пакаленні, бо ўрад уцягнуты ў шмат больш канфліктаў і з гэтае прычыны яны з’яўляюцца палітычнымі. На гэта ёсць некалькі прычын.
1. Цяпер у свеце існуе каля 170 поўным правам незалежных краін*. Калі ў 1776 г. Злучаныя Штаты абвясцілі незалежнасць, у свеце было блізу 40 незалежных краін, а ў 1945 г. гэтая лічба дасягнула 70. Значыцца, у апошнія сорак гадоў лік незалежных краін павялічыўся больш як удвая. Галоўнай прычынай росту іх колькасці стаўся развал каланіяльных імперый. Большасць народаў, што пасля 1945 г. скінулі каланіяльнае панаванне, жывуць у Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе. Пасля здабыцця незалежнасці яны паступова імкнуліся ўзгадаваць у сваіх грамадзян пачуццё палітычнага адзінства. Урады гэтых краін падтрымоўваюць нацыяналістычныя пачуцці, якія, згодна з іх спадзяваннем, урэшце перасіляць пляменныя і краёвыя сувязі. Такім чынам, свет рабіўся ўсё больш палітызаваным, бо сёння як ніколі шмат людзей свядома зарганізаваныя ў краіны.
2. 3 першым пунктам звязаны і той факт, што цяпер пры здарэнні болей людзей бярэ ўдзел у палітыцы. Сёння, пасля некалькіх дзесяцігоддзяў незалежнасці, шмат людзей у развіццёвых краінах пачалі рабіць уплыў на ўрадавую палітыку і на дзяржаўных кіраўнікоў. Можна прыгадаць такія краіны, як Гана, Індыя, Інданэзія, Ярданія, Нігерыя і Сірыя, дзе ад часу здабыцця незалежнасці дзейны ўдзел у палітычным працэсе брала істотная частка насельніцтва. У шмат якіх развіццёвых і нават у большасці камуністычных краін большменш рэгулярна абвяшчалі выбары. Але ў большасці гэтых дзяржаў апазіцыйным кандыдатам зусім забараняюць браць удзел у выбарах, а калі дазваляюць, дык вельмі абмежаваны. У гэтых краінах мэтаю выбараў, да якіх дапускаюць толькі адну партыю, ёсць маніпуляванне палітычнай свядомасцю і стварэнне падтрымкі ўраду. У адрозненне ад гэтых краін Злучаныя Штаты даюць прыклад дзяржавы, дзе тыя часткі насельніцтва, што здабылі выбарчае права, значна павялічылі свой удзел у палітыцы дзякуючы зацвярджэнню Дзевятнаццатай, Двац