• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку  Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку

    Гэрбэрт Р. Ўінтэр, Томас Дж. Бэлоўз

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 507с.
    Мінск 2002
    317.43 МБ
    19 Ibid., рр. 1—90.
    20 Больш падрабязнае абмеркаванне навуковай прыроды паліталогіі гл. у кнізе: Alan С. Isaak, Scope and Methods of Political Science: An Introduction to the Methodology of Political Inquiry, 4th ed. (Chicago: The Dorsey Press, 1985), раздзелы 1—5.
    38 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
    I ўсё ж такі ў апошнія дзесяцігоддзі палітолагі істотна палепшылі дакладнасць выяўлення жаданняў людзей у паасобных пытаннях і таго, як яны, праўдападобна, будуць галасаваць на выбарах.
    РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
    Blondel, Jean. The Discipline of Political Science. London: Butterworths, 1981. Адзін з выдатнейшых брытанскіх палітолагаў даследуе прагрэс паліталогіі пасля Другой сусветнай вайны і запярэчвае скептыцызму крытыкаў гэтае навукі.
    Dahl, Robert A. Modern Political Analysis. 4th ed. Englewood Cliffs, N.J.: PrenticeHall, 1984. Напісанае адным з лепшых амэрыканскіх палітолагаў цудоўнае даследванне падстаў палітычнага працэсу.
    Finifter, Ada W., ed. Political Science: The State of the Discipline. Washington, D.C.: The American Political Science Association, 1983. Зборнік багатых на інфармацыю нарысаў, паданых старэйшымі амэрыканскімі палітолагамі, якія тлумачаць апошнія падзеі ў сваіх раздзелах навукі.
    Lipset, Seymour Martin. Political Man: The Social Basis of Politics (пашыранае i перапрацаванае выд.). Baltimore, Md.: The John Hopkins University Press, 1981. Бліскучы аналіз грамадскіх асноваў палітыкі.
    Lipson, Leslie. The Great Issues of Politics, 8 th ed. Englewood Cliffs, N.J.: PrenticeHall, 1989. Грунтоўнае даследванне некаторых найважнейшых праблемаў палітыкі і іх значэння ў гісторыі 1 філасофіі.
    Ricci, David М. The Tragedy of Political Science: Politics, Scholarship, and Democracy. New Haven, Conn.: Yale University Press, 1984. Аўтар прапануе крытычны аналіз паліталогіі з націскам на яе галоўныя заганы.
    Somit, Albert, and Joseph Tannenhaus. The Development of American Political Science: From Burgess to Behavioralism (пашыранае выданне). New York: Irvington, 1982. Найбольш дэталёвы дослед развіцця паліталогіі ў Злучаных Штатах.
    Stupak, Ronald J., et al. Understanding Political Science: The Arena of Power. Sherman Oaks, Calif.: Alfred Publishing Co., 1978. Зборнік артыкулаў, y якім з ycix бакоў разбіраюцца галоўныя раздзелы паліталогіі і важнейшыя пытанні кожнага з раздзелаў.
    Weisberg, Herbert F., ed. Political Science: The Science of Politics. New York: Agathon Press, 1986. Змешчаныя ў гэтай анталогіі артыкулы зварочваюць увагу на асаблівасці вывучэння палітычных паводзінаў і ўстаноў.
    Wiegele, Thomas С. Biopolitics: Search for a More Human Political Science. Boulder, Colo.: Westview Press, 1979. Багатае на інфармацыю біяпалітычнае даследванне палітычных паводзінаў.
    Раздзел 2
    ПАЛІТАЛОГІЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ
    ВЫВУЧЭННЕ ПАЛІТЫКІ
    СІСТЭМНЫ ПАДЫХОД
    Значэнне ўрада
    Уводныя
    Выводныя
    Палітычная культура
    Зваротная сувязь
    Крытычныя заўвагг да сістэмнага падыходу ПАНЯЦЦІ Й СКЛАДНІКІ ПАЛІТЫКІ Палітычнае даследванне
    Улада і ўплыў
    Плюралізм і элітызм
    Геаграфічны падзел улады
    Уладарства і законнасць Постіндустрыяльнае грамадства Канфлікт і яго палагоджанне АБАГУЛЬНЕННЕ
    РЭКАМЕНДАВАНАЯ ЛІТАРАТУРА
    Нры канцы XIX ст. палітыку вывучалі пераважна з пункту гледжання права, пра што сведчыць назоў аднаго з галоўных твораў тае эпохі — кнігі Джона Бэрджэса “Паліталогія і параўнальнае канстытуцыйнае права” (1890). Гэтак сталася, бо шмат хто з амэрыканскіх палітолагаў здабываў вышэйшую асвету, прынамсі часткова, у эўрапейскіх універсітэтах, дзе падпаў пад уплыў законніцкага навучання. Але ў канцы XIX ст. некаторыя амэрыканскія палітолагі ўжо пачалі адыходзіць ад канстытуцыялізму і прававога даследвання і звярнуліся да вывучэння ўрадавых устаноў і арганізацый і таго, як яны ў сапраўднасці дзейнічаюць. Гэта відаць, напрыклад, у кнізе Вудра Ўілсана “Кіраванне Кангрэса: даследванне амэрыканскае палітыкі” (1885). У сваіх доследах палітолагі ўжывалі розныя метады. Таму сучасная паліталогія складаецца з розных метадалагічных падыходаў і вострых спрэчак пра адпаведнасць кожнага з іх.
    ВЫВУЧЭННЕ ПАЛІТЫКІ
    Новы настрой або дух апанаваў паліталогію ў 1920х гадах. Некаторыя палітолагі пачалі дапаўняць даследванні ў бібліятэках гутаркамі і апытаннямі “ў полі”, дадаючы імі гістарычны, прававы і канстытуцыйны падыходы, якія выкарыстоўвалі традыцыяналісты. Неўзабаве гэты новы рух назвалі бігэйвіяралізмам, г.зн. тэорыяй паводзінаў. Гэты рух меўся зрабіць з паліталогіі больш навуковую дысцыпліну, якая вывучае, як робіцца сапраўдная палітыка.
    Спачатку тэорыя паводзінаў засяродзіла ўвагу на перакананнях і дзеяннях асобаў. Націск на асабістыя і групавыя паводзіны змусіў прыхільніка гэтай тэорыі даследваць урэшце кіраўнічую ролю прэзідэнта або дзейнасць сяброў Кангрэса і суддзяў, а таксама выкананне імі сваіх абавязкаў, замест таго каб зварочваць увагу на ўстановы накшталт канстытуцыі, выканаўчае ўлады, Кангрэса або судовае ўлады. Калі традыцыяналіста цікавілі найперш установы, дык прыхільнік тэорыі паводзінаў болей зважаў на асобы, чым на вялікія палітычныя адзінкі.
    Прыхільнікі тэорыі паводзінаў перанялі шмат якія метады даследвання ад антрапалогіі, эканамічнай навукі, матэматыкі, псіхалогіі і сацыялогіі. Яны прапагандавалі матэматычны эмпірызм і шырокае ўжыванне статыстычных метадаў. Вынікі выбараў, апытанні грамадскае думкі і вынікі галасавання заканадаўцаў уносілі ў табліцы, графікі і рэестры. Менш схільныя да статыстыкі даследнікі назвалі некаторыя з
    РАЗДЗЕЛ 2. ПАЛІТАЛОПЯ: ПАДЫХОДЫ Й ПАНЯЦЦІ • 41
    гэтых аперацый “перамельваннем лічбаў”, бо часта тыя дадзеныя амаль не разбіралі і не тлумачылі.
    Тэорыя паводзінаў імкнулася да большай дакладнасці ў пазнанні й тлумачэнні заканамернасцяў, што датычаць шмат якіх палітычных сістэмаў, напрыклад таго, якія ўмовы давядуць да разладу ў грамадстве і паўстання. Такім чынам, у паняцці “палітычная навука” прыхільнікі гэтай тэорыі паклалі націск на слова “навука”. Некаторыя першыя бігэйвіяралісты нават лічылі, што палітычныя падзеі можна прадказваць або прарочыць, бо, згодна з іх дапушчэннем, палітыка ёсць парадак, які падлягае ўсеагульным і пазнавальным законам. Большасць палітолагаў цяпер лічыць, што пасля ўважлівага даследвання сапраўды можна ўявіць сабе кірункі развіцця і праўдападобны бег падзей. Але прарочыць немагчыма, бо нельга пазнаць і даследваць кожную ўмову і акалічнасць, што адаб’ецца на будучых палітычных падзеях.
    Для бігэйвіяралістаў найбольш паспяховымі галінамі даследвання з’яўляецца вывучэнне выбарчых паводзінаў, перакананняў і пазіцыі асобы, а таксама таго, як яны ўплываюць на палітычныя паводзіны людзей. Табліца 2.1 дае прыклад вымярэння пазіцыі людзей. У чатырох краінах апыталі шэсць тысяч асобаў. Ува ўсіх чатырох даследванне зрабілі ў 1959 г., а ў колішняй Заходняй Нямеччыне паўтарылі ў 1978 г. Людзей пыталі: “Што наагул выклікае ў вас найбольшы гонар за сваю краіну?” 3 табліцы відаць, што ў 1959 г. амэрыканцы й брытанцы вельмі ганарыліся дзяржаўным ладам сваіх краін, а мэксіканцы выказалі памяркоўную павагу да свайго палітычнага ладу. Немцы ў 1959 г. выявілі мала павагі да свайго дзяржаўнага ладу, але ў 1978 г. яна значна ўзрасла. Толькі дзякуючы даследванням прыхільнікаў тэорыі паводзінаў мы дазналіся пра розны настрой асобных народаў і пачалі шукаць значэння гэтае розніцы. Апрача таго, што табліца 2.1 дае прыклад тэорыі паводзінаў, яна пераконвае вось у чым: дэмакратыі лягчэй адолець праблемы, калі грамадзяне вельмі ганарацца дзяржаўным ладам краіны і задаволены ім. Пашыраныя ў цэлым свеце адчужэнне ад палітыкі, недавер і адсутнасць цікавасці да яе могуць зрабіцца дадатковай пагрозай, калі краіна зазнае сур’ёзныя эканамічныя, сацыяльныя або міжнародныя праблемы.
    У апошняе дзесяцігоддзе тэорыя паводзінаў зрабілася неаддзельнай часткай паліталогіі, і шмат хто з спецыялістаў цяпер ужывае метады даследвання і традыцыйнае, і бігэйвіяральнае школаў. Прыхільнікі гэтага новага постбігэйвіяральнага сінтэзу цікавяцца не толькі асобамі. Іх таксама цікавіць дзейнасць і ўплыў дзяржаўных устаноў і адпаведных геаграфічных, гаспадарчых, гістарычных, прававых і культурных фактараў. Гэтае спалучэнне розных падыходаў у значнай сту
    42 • ЧАСТКА ПЕРШАЯ. ПАЧАТКІ
    Табліца2.1. Што ў людзей выклікае гонар за сваю краіну
    Асаблівасці краіны і дзяржаўнага ладу	1959				1978
    	ЗША (%)	Вялікая Брытанія (%)	Мэксіка (%)	Заходняя Нямеччына (колішняя) (%)	Заходняя Нямеччына (колішняя) (%)
    Урадавыя, дзяржаўныя ўстановы	85	46	30	7	31
    Сацыяльнае заканадаўства	13	18	2	6	18
    Становішча ў міжнародных справах	5	11	3	5	9
    Эканамічны лад	23	10	24	33	40
    Характар людзей	7	18	15	36	25
    Духовыя каштоўнасці і рэлігія	3	1	8	3	6
    Уклад у мастацтва і навуку	4	13	10	23	23
    Прыродныя асаблівасці краю	5	10	22	17	14
    Нічога не ведаю	13	21	16	18	10
    Агульны працэнт*	158	148	130	148	176
    Агульны лік адказчыкаў	(970)	(963)	(1007)	(955)	(2030)
    * Працэнты перавышаюць 100 з прычыны больш як аднаго адказу.
    Крыніцы: David Р. Conradt. “Changing German Political Culture", y Gabriel A. Almond and Sydney Verba, eds., The Civic Culture Revisited (Boston: Little, Brown, 1980), p. 230; i Gabriel A. Almond and Sydney Verba, The Civic Culture (Boston: Little, Brown, 1965), p. 64.
    пені выклікана палітычнымі i грамадскімі крызісамі нашае эпохі і свядомасцю, што на палітычныя падзеі ўплывае шмат фактараў.
    Наша кніга ўкладзена так, каб скарыстаць найбольш адпаведныя для студэнтапачаткоўца падыходы ў вывучэнні палітыкі. Мы лічым, што першае знаёмства з прынцыпамі паліталогіі дапаможа такому студэнту лепей зразумець пытанні сучаснае палітыкі і даследваць іх, a таксама самому прычыніцца да ўрадавых пастаноў, прыняўшы ўдзел у галасаванні, працуючы ў палітычнай кампаніі, а мо зрабіўшыся ўрадоўцам. Дэмакратыі накшталт нашай (г.зн. амэрыканскай) патрэбны дасведчаныя і зацікаўленыя грамадзяне, здольныя браць удзел у палітычным працэсе.
    Мы мяркуем, што найбольш адпаведным для студэнтапачаткоўца падыходам да паліталогіі ёсць даследванне палітычных сістэмаў. Гэты падыход падкрэслівае, што палітыка заўсёды змяшчае ў сабе ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва й канфлікт.