Карона  Міраслаў Адамчык

Карона

Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 256с.
Мінск 2008
39.27 МБ

Мінск
Сучасны літаратар
УДК 882
ББК 84(Беі)
A 28
Кніжная серыя «СУЧАСНЫ БЕЛАРУСКІ ДЭТЭКТЫЎ» заснавана ў 2008 годзе
Выхад серыі падтрымлівае шаноўны АНДРЭЙ МАКАГОН
Укладальнік і рэдактар
Уладзімір Вячаслававіч АДАМЧЫК
Абараняецца законам аб аўтарскіх правах. Узнаўленне ўсёй кнігі альбо любой яе часткі забараняецца без пісьмовага дазволу выдаўца. Любыя спробы парушэння закона будуць карацца ў судовым парадку.
Адамчык М. В.
A 28 Карона / Уклад. і рэд. Ул. В. Адамчык. — Мн: Сучасны літаратар, 2008. — 256 с.
ISBN 978-985-14-1555-3
У кнізе «Карона» змешчаны дэтэктывы беларускага літаратара Міраслава Адамчыка.
УДК 882
ББК 84(4Беі)
ISBN 978-985-14-1555-3
© М. В. Адамчык, 2008
КДХЙНКА Д’ЯБ Лй, або Карона Вішаўта Вялікага
* * *
ЛЛаладая жанчына сядзела ў глыбокім скураным фатэлі ў холе Дома творчасці ў Кок-Тэпэ. Побач стаяў чорны пластыкавы, падобны да дамавіны, чамадан на колцах і дзве ёмістыя валізкі. За расчыненымі шклянымі дзвярыма начны змрок ахутваў субтрапічны парк. У хол дасягаў ледзь чутны пошум хваль і сухі шэпт бамбукавага лісця. Жанчына трымала ў руцэ разгорнуты нататнік, спісаны акуратным жаночым почыркам. Яна чытала:
ГІСТОРЫЯ ПРА БІСХАЙМ*
У мястэчку пад Мінскам апошняга нябожчыка занеслі на Бісхайм гадоў дваццаць таму. Цяпер усіх: каталікоў і праваслаўных, жыдоў, татараў, цыганоў і камуністаў хаваюць на адных могілках. А замшэлыя камяні з Бісхайма пачалі паціху расцягваць на падмуркі новых дамоў. На апусцелым без надмагільных помнікаў пляцы для пачатку ўкапалі пару слупоў і нацягнулі валейбольную сетку. Моладзь гуляла ў мяч, а старыя кабеты ўспаміналі і палохалі старадаўняй гісторыяй.
Быццам на тым самым месцы, дзе зараз Бісхайм, падчас вайны з крыжакамі ці маскалямі схаваў падскарбі Вялікага князя Вітаўта скарб, а сам загінуў. Быў той падскарбі перахрышчаным жыдам. I неяк местачковыя жыды пра тое месца дазналіся і пачалі хаваць на гэтым груду сваіх нябожчыкаў. Капалі яўрэі
* Бісхайм — жыдоўскія могідкі.
магілы і ўсё спадзяваліся знайсці Вітаўтаў скарб. Так з'явіўся Бісхайм. Але скарб нікому ў рукі не даваўся, бо бараніў тое золата падскарбі-прывід.
Старыя яўрэі расказвалі, як аднаго разу два далакопы знайшлі залаты ланцуг. I засек адзін другога рыдлёўкаю. А як засек, то ланцуг пад зямлю, што вужака, сам запоўз. Ухапіўся той далакоп за ланцуг, хацеў утрымаць, а яго самога пад зямлю зацягнула.
Цяпер, як наехала ў мястэчка новых людзей, аддалі стары Бісхайм пад забудову. Тутэйшыя на могілках будавацца не сталі, а вайскоўцы ды міліцыянты ўзялі могілкавай зямлі і пабудавалі дамы, і панастаўлялі прыбіральні проста над жыдоўскімі магіламі, і перааралі капцы на грады. Але і гэтым скарб у рукі не даўся. Падымаўся з зямлі падскарбі-прывід, то задушыць каго, то ў прыбіральні ўтопіць...
* * *
Жанчына закрыла нататнік і схавала ў валізку.
— Вас правядуць да катэджа, — сказала кансьержка.
Дарога праз парк была нядоўгаю.
— Асцярожна, прыступкі, — сухі барытон прагучаў у цемры абыякава. Відаць, гэтую фразу паўтаралі кожнаму новаму жыхару катэджа.
— Ды ўжо зразумела, — чамадан грымнуў па прыступках. — Чаму над дзвярыма няма ліхтара?
Жаночы голас гучаў патрабавальна, але залішне інтэлегентна, і барытон не адказаў.
Уключальнік шчоўкнуў, як затвор пісталета. Разам з цемраю зніклі пачуццё небяспекі і казытлівае
трымценне цыкадаў. Яго замяніла манатоннае гудзенне лямпаў дзённага святла. Цемра, як растоплены бітум, заліла вокны. I іх чорна-люстраная паверхня падзяліла свет на дзве часткі: маладзіковая ноч за шклом і туман штучнага святла ў катэджы.
Уладальнік барытона аказаўся яшчэ старэйшы, чым падалося Магдзе ў цемры, — твар ягоны быў задубела-мярцвяны, як з даведніка патолагаанатама, твар таго, хто ніколі не глядзіцца ў люстэрка. Постаць, туга ўпакованая ў джутавы камбінезон і вайсковую цяльняшку, з доўгімі, ніжэй каленяў рукамі, нагадвала арангутанга. Напаўсагнутыя ногі хаваліся да каленяў у шырокіх халявах гумовых ботаў. У яго руках, што зараслі рудою поўсцю, Магдзіны торбы выдавалі зусім бязважкімі цацкамі.
— Дарэчы, з гэтага акна заўтра я ўбачу мора?
Відавочна, яна хацела пачуць: «Так».
— Дарэчы, мяне завуць Кадук, — ён паклаў на стол ключ і пасунуўся да дзвярэй.
Яго спыніў нечакана прыязны жэст жанчыны. Дзіўна, але развітвацца яна не спяшалася.
— Магдалена Агінская, — яна пачціва схіліла галаву. — Дык з гэтага акна я заўтра ўбачу мора?
Яна не дакранулася да ключа.
— Заўтра? — перапытаў Кадук і з-пад калматых броваў стомлена паглядзеў на Магду.
Яна не раз чула, што ў яе можна неадольна закахацца з першага погляду, але ёй болын падабалася іншае — калі да яе ставіліся не толькі як да прыгажуні. Да Ta­ro ж жаночая прыгажосць і брыдкая знешнасць Кадука былі з розных лагічных радоў. Яе васільковыя вочы пасавалі да тыпова славянскіх абрысаў твару і ільняных
валасоў, што спадалі па самы ўпрыгожаны пацеркамі пас. Лёгкі, як цыгарэтная папера, ядваб сукенкі не ўтойваў класічных прапорцый яе паставы.
— 3 гэтага акна не ўбачыце ані заўтра, ані паслязаўтра. — не дачакаўшыся адказу, прамовіў Кадук і ўдакладніў: — Бамбук.
— А з кабінета?
— Самшытавы гай.
— Шкада. Другая палова занятая?
— Цяпер тая палова надоўга вольная... — Кадук відавочна спыніўся на паўслове і зноў пасунуўся да дзвярэй.
— Я павінна бачыць мора. Можна ж замяніць гэтую палову на тую?
— Я лодачнік, мая справа — водныя ровары і лодкі. Але мяняцца не раю, усё адно заўтра прыйдзеце прасіцца назад.
— He разумею, што вы маеце на ўвазе?
— Хіба вы не чулі? Гэта ж здарылася менавіта там, у суседнім нумары. Цяпер толькі вар’ят пагодзіцца там жыць.
— Здарылася? — Магда зняла цэлафанавую абгортку з пачкі і прапанавала Кадуку цыгарэту.
— Я паперу не палю, — з кішэні на грудзях Кадук выняў учарнелую абпаленую люльку з парэпаным мундштуком і грунтоўна пасадзіў яе паміж рэдкіх і вострых зубоў. Пыхнула сярнічка, і з дзюбатага носа пайшоў дым.
— To што здарылася ў суседнім нумары? — Магда села ў плеценае з лазы крэсла, пстрыкнула запальнічкаю, узняла руку і паглядзела на Кадука праз агеньчык.
— Ыічога страшнага, — Кадук уважліва паглядзеў на Магду, — такое тут здараецца. Спачатку адзін скончыў жыццё самагубствам, а другі не ўспрыняў гэта ўсур’ёз, хаця ўсе папярэджвалі.
— Самазабойства неўсур’ёз? — не зразумела Магда.
— Ды не, прывід самазабойцы. А той лічыў, што ўсё гэта лухта: і грукат у шыбы па начах, крокі, рыпенне масніц.
Ну, і?..
— Знік. На трэцюю ноч. Рэчы раскіданы па ўзбярэжжы, магчыма, утапіўся, хаця гавораць рознае. Ды ці варта расказваць проці ночы?
— Наадварот, такое толькі на ноч і слухаць. — Магда бесклапотна закінула нагу за нагу і ветліва ўсміхнулася. — Прывіды?
— Толькі адзін...
— Прывід Дома творчасці Кок-Тэпэ, — перапыніла Кадука Магда. — Прывіды — мая спецыяльнасць.
— Пані — вядзьмарка? — нарэшце з’явілася непадробная павага да Магды.
— Амаль што так. Я займаюся акультызмам. Ведзьмакі, варажба, ваўкалакі, упыры і, вядома, прывіды.
— Няўдзячны і небяспечны занятак. Так не жартуюць. Ты або свой сярод іх, або чужаніца. Гэтым не займаюцца.
— А вы ведаеце праўдзівых вядзьмарак?
Кадук не адказаў, і сцішаную цемру раптоўна прабіў выбух марской хвалі.
— Шторм пачынаецца.
— Я люблю непагадзь.
— Як шторм, то заўсёды нейкае няшчасце здараецца.
Грукат у дзверы перапыніў Кадука, ён павольна азірнуўся і апярэдзіў Магду.
— Адчыню я, так будзе лепей.
У парозе стаяла немаладая кабета, аберуч трымаючы стос бялізны.
Вечар добры. Зноў ты людзей страшыш. Ды вы яго не слухайце, ён вам нагаворыць, — кастэлянка саступіла дарогу Кадуку і выпусціла яго з пакою на тэрасу.
— Мне, наадварот, цікава паслухаць мясцовыя жахі, — Магда паднялася насустрач.
— Выбачайце, што позна прынесла, — кастэлянка пачала слаць ложак, — а на Кадука не зважайце, у яго не ўсё ў парадку.
— Дык гэта казкі для дарослых?
— Якія казкі? — насцярожылася кастэлянка і нагнала прасцінаю хвалю.
— ІІра суседні пакой.
— А што ў суседнім пакоі? Такі ж самы нумар, як у вас.
— Ён і не казаў, што іншы. Згадваў толькі пра самагубства, прывідаў.
— Каб яму язык аблез! — кастэлянка растрэсла наступную прасціну і перайшла на другі бок ложка.
— Як было папраўдзе? Мне цікава — ёсць там прывід ці не?
— Ды якія прывіды! Як панапіваюцца, то соваюцца як прывіды, і чэрці ім у вачах скачуць, — кастэляяка злосна ўзбівала падушку.
— I моцна п’юць?
— Шахцёры ў зімовыя заезды болей п’юць, але гэтым нічога не мроіцца. А ў сезон — пісьменнікі, ад гэтых і цвярозых чакай ліха. He зразумееш, хто да чаго здатны.
— А самагубца з суседняга нумара як выглядаў?
— Той? — кастэлянка на хвіліну задумалася. — Ён з групай кіношнікаў быў. Бегаў з раніцы, а з вечара ў бары ад стойкі не адыходзіў. Дзевак з кэмпінга вадзіў. I дагуляўся.
— Да чаго? — Магда расчыніла чамадан, але так, каб кастэлянка не бачыла, што ў ім напакавана, і ўзняла над накрыўкаю бліскуча-залацісты балончык дэзадаранта. — Гэта вам, калі ласка.
— Дзякуй. — Кастэлянка завучаным жэстам схавала балончык у вялікую кішэню белага халата. — Дык пра што вы пыталіся?
— Як гэта адбылося? Самагубства.
— Ён застрэліўся, казалі, няшчасны выпадак.
— 3 пісталета? — удакладніла Магда.
— 3 падводнай стрэльбы: як прыехаў, усё на акул паляваў, дэльфіна застрэліў, маленькага. А ў той вечар, казалі, круціў стрэльбу ў пакоі, гарпун сарваўся — і ў шыю. Яго Кадук знайшоў, убачыў праз незачыненае акно.
— А што, Кадук мае звычку зазіраць у чужыя вокны?
— Нябожчык на досвітку па лодку не прыйшоў, як дамаўляліся. Той і рашыў паглядзець — ці не спіць.
— Ён адзін, без жонкі прыязджаў?
— Якая жонка, яго сваякоў наогул не знайшлі, і сябры, з якімі піў, цела забіраць адмовіліся. Тут, на нашых могілках, і пахавалі.
— Няўжо зусім сваякоў няма?
— На спадчыну, мо, хто і знайшоўся, а каб пахаваць па-людску, то нікога, — кастэлянка кінула плед і дадала, — ён з Вільні прыехаў.
— I калі гэта здарылася? — Магда запаліла новую цыгарэту.
— Месяца не прайшло; а вы адкуль прыехалі?
— 3 Мінску.
— Прыгожы горад. Я васемнацць гадоў таму была ў вас, вясельнае падарожжа. Я ж не ўмею на моры адпачываць, — разгаварылася кастэлянка. — Пасля ў той пакой ніхто сяліцца не хацеў, бо нехта чутку пусціў, што нябожчык туды па начах прыходзіць і нечага шукае. Нехта пусціў, а Кадук разнёс: сам ён прыдумаць такое не здатны, а любіць, каб яго слухалі. Каму прыемна ў пакоі жыць, дзе смерць была? Але знайшоўся адзін, што сам туды напрасіўся. Ён спачатку на вашай палавіне жыў. А як пачалі з таго пакоя людзі ўцякаць, то сваё месца саступіў і туды перабраўся, ніхто яго нават не прасіў.
— А гэты адкуль прыехаў?
— Таксама з Вільні, Эдвард Астрожскі.
— I пра яго Кадук жахі расказваў.
— Рознае кажуць, а па мне — ніякіх жахаў няма. Ён або ўтапіўся, ды яшчэ не знайшлі, ці як з той ночы загуляў, то і дагэтуль гуляе. Ужо раз так было ў нас: аднаго пісьменніка месяц шукалі, а ён з жанчынаю зблытаўся ды ад жонкі ўцёк, а потым вяртацца баяўся. Можа, і гэты вернецца.
— А як мне той пакой паглядзець?
— Нашто? — насцярожылася кастэлянка.
— Каб з часам перабрацца туды, — у Магдзіным адказе не чулася жартаў.
— ..? — на твары ў кастэлянкі адбілася непаразуменне.
— Хачу пазнаёміцца з прывідам. Хаця лепш пагаворым пра гэта заўтра.
— Дабранач, — развіталася кастэлянка.
Магда замкнула за ёю дзверы, стаяла і ўслухвалася, як аддаляюцца крокі. Праз шамаценне бамбука ўсё выразней прабіваліся выбухі хваль. Паляпвала пад перагонамі ветру палатно шэзлонга на тэрасе. Магда трывожна зірнула ў цемру: за шклом зафурчэў і бомкнуў у шыбу цяжкі, як бульбіна, трапічны мармуровы хрушч. Яна з палёгкаю ўздыхнула і яшчэ раз спраўдзілася, ці грунтоўна замкнёныя дзверы на Tapa­ce. Ёй не хапала святла, і яна запаліла яго паўсюль: у кабінеце і ў ванным пакоі. Манументальны, як більярд, пісьмовы стол займаў усю сцяну за вакном. Гнуткая сучасная лямпа кідала пражэктарнае святло на дубовую акантоўку і зялёнае сукно.
Магда падкаціла да стала фатэль. Выняла з рыдыкюля нататнік і паправіла абажур лямпы, каб святло не біла па вачах. 3 сангінавага абрэзу нататніка тырчала папяровая закладка з машынапіснымі літарамі: «Вітаўт Вялікі» — і ніжэй прыпісана ад рукі: «Э. А.» Магда адгарнула нататнік на закладзенай старонцы і пачала разбіраць тэкст, выведзены педантычнай мужчынскай рукою:
КАРОНА ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА
У 1429 годзе вырашыў Вялікі беларускі князь Вітаўт ператварыць Вялікае княства ў каралеўства і заказаў у ватыканскіх майстроў карону. Каранаванне
мелася адбыцца ў Луцку на Валыні, у прысутнасці наймагутнейшых уладароў Эўропы, пасланцоў Рыму і Бізантыі. I тыя каралі, і князі, і імператары гасцявалі ў Вітаўта Вялікага шэсць тыдняў, чакалі, покуль прывязуць карону з Ватыкану. Да каранавання, аднак, не дайшло. Польская шляхта перахапіла пасланцоў, што везлі карону, і ўкрала яе. Каранаванне адклалі на наступны год, але Вітаўт неўзабаве загадкава памёр. Карону шукалі і ў Польшчы, і на Беларусі, але не знайшлі.
Залатая карона ўяўляла сабою абруч, аздоблены па перыметру буйнымі дыяментамі і пярлінамі. Абруч аблямоўвалі восем карункавых лісцяў. Купал кароны ўтваралі перакрыжаваныя палосы з шарам і крыжам наверсе. Важыла яна трыста залатнікоў.
Існуюць звесткі, паводле якіх карона Вітаўта Вялікага трапіла да бізантыйскага імператара і ён, каб уратаваць яе ад туркаў, загадаў схаваць карону ў адной з чарнаморскіх калоніяў.
* * *
Магда паднялася. Нататнік застаўся на стале. Фатэль на бліскучых колцах лёгка адкаціўся да вузкай канапы. Перакрыжавала рукі: бязважкі прыпол сукенкі пайшоў угору.
Калі Магда выйшла ў гасцёўню, на ёй засталіся адно басаножкі і срэбны медальён на вітым ланцужку. Яна ўзяла з падушкі шырокі пляжны ручнік.
Пераступіла невысокі край ванны: тонкія, як лёска, струменьчыкі летняй вады разышліся над Магдаю шумным веерам. Па чорнай кафлі пабегла шэрань
кандэнсату. Вада пругка біла ў яе неапаленыя плечы, абцякала грудзі. Праз прачыненыя дзверы быў відаць край нізкага ложка і палова люстэрка над ім.
Магда адкінула з ілба валасы. Краем вока заўважыла, як па люстэрку прабег цень. Яна піхнула дзверы і ўбачыла, як апускаецца падхопленая проймаю фіранка, а разам з ёю і цень, што адбіваўся ў люстэрку.
За сцяною пачуліся крокі. Магда таропка закруціла краны — у кабінеце рыпнуў паркет. Кінула на плечы махровы рушнік і выбегла ў гасцёўню. Рыпенне сціхла. Раптоўна ў катэджы згасла святло. Недарэчны ў замкнёным пакоі халодны парыў ветру асцюдзіў вільготнае цела. Захрусцела ссохлаю фарбаю даўно неадчыняная шыба. Магда зрабіла крок да стала і ўжо кранула прахалодны метал запальнічкі, як ёй ударылі ў бок. Яна страціла раўнавагу і павалілася на ложак. Пачула, як пакацілася паркетам запальнічка. Сцішала — адно мора і папяровае шапаценне бамбука. Магда паднялася і павольна выпрастала руку ў цемру. Пальцы сутыкнуліся з нечым вільготным. Магда ўскрыкнула, тарганула руку і ўскочыла з нагамі на ложак. Плечы і сцёгны адчулі шурпаты, халодны, як зямля, тынк сцяны.
Паступова вочы прызвычаіліся да цемры, і Магда згледзела тое, да чаго дакранулася рукою. Перад ложкам сцялася, быццам рыхтавалася да скачка, невядомая пачвара.
Так жа знянацку, як згаслі, успыхнулі лямпачкі. У святле пачвара знерухомела. Яе рэзка акрэслены цень падступіўся да ног Магды — пачвараю быў вялікі кабінетны фатэль на колцах. На скураной абіўцы блішчэлі кроплі вады — след ад удару ў бок.
Акно над пісьмовым сталом — наросхрыст, за ім густыя зарасці. Нататнік са стала знік. Магда выхапіла з чамадана крацястую кашулю-каўбойку і, нават не зашпіліўшы яе, падбегла да акна і пацягнула шпінгалеты ўніз. I тут, адчуўшы на сабе позірк, азірнулася. У кабінеце — нікога, толькі ў расчыненай шафе тонкія паскі жвіру — сляды рыфлёных падэшваў, такі ж след на сукне стала пад вакном. У гасцёўні таксама нікога, але Магда ўсцяж адчувала: за ёю сочаць. Яна адкінула круглае вечка валізкі: у яе руках бліснуў трохгранны клінок стылета. 3 цемры за вакном узнік і расплюшчыўся на шкле жоўты твар. Магда пазнала Кадука, адразу ж схавала стылет за спіну.
— Са святлом цяпер усё ў парадку? A то недзе замкнула, я ўключыў.
— Нехта хаваўся ў маім кабінеце, — Магда прытрымала кашулю.
— Калі? — спытаў Кадук.
— Зараз. Адчыніў акно і ўцёк.
— Вы яго бачылі?
— He паспела, згасла святло.
— Гэта прывід.
— Я здагадалася.
Кадук знік у цемры. Магда зняла са сцяны вялікае люстэрка і паставіла яго на падваконне. Запаліла. ГІусціла тонкі струменьчык дыму ў свой адбітак. Дым зліўся з адлюстраваннем і, здавалася, прайшоў люстэрка наскрозь.
Доўгі слупок попелу ўпаў на падлогу, і яна згасіла цыгарэту. Абапал люстэрка паставіла і запаліла дзве касцельныя свечкі. Абышла нумар і паўсюль згасіла электрычнае святло. Два агеньчыкі злёгку
пагойдваліся і множылі на сценах рухлівыя цені. Па кутках душылася цемра. Магда дастала з чамадана пакунак, разгарнула чорную аксамітную хустку, бліснуў авал настольнага люстэрка ў тонкай драўлянай аправе. Меншае люстэрка стала насупраць большага, над аправаю адбіваліся Магдзіны вочы. Ва ўяўную глыбіню большага люстэрка пабег бясконцы шэраг усё драбнейшых адбіткаў. Магда адлічыла трынаццаты і пільна ўгледзелася ў яго. Прымружыла вейкі. Там, у чароўнай глыбіні, куды не дадзена трапіць чалавеку, замігцелі прывідныя цені, на імгненне сабраліся ў пэўны малюнак і зніклі ў бясконцасці.
Зноў у люстэрку былі толькі Магдзіны вочы і трапяткія агеньчыкі. Наструненую цішыню за акном працяў тужлівы крык паўліна. Варажбітка ўскінула галаву іглянула ў акно:
— Гэта ён. Я бачыла яго. — Магда згасіла свечкі. Скінула кашулю, легла ў ложак. Руку са стылетам засунула пад коўдру.
Каб хто зазірнуў у акно, палічыў бы, што Магда імгенна заснула, аднак яна нязрушна глядзела ў цемру, прыслухоўвалася ажно да таго часу, покуль зноў не закрычаў паўлін, покуль шэры досвітак не запанаваў у пакоі. Сон урэшце перамог, рука пусціла касцяное дзяржальна стылета.
* * *
Тэнісны мяч ударыў у капронавую сетку і скаціўся Магдзе пад ногі. Яна набіла колькі разоў мяч ракеткай і перакінула на другі бок корта:
— Даўно не гуляла, страціла форму.
— Я таксама стамілася, — да Магды падбегла дзяўчына ў белым тэнісным строі. 3-пад шырокай трохколернай стужкі выбіваліся доўгія рудыя валасы. — А ты класна гуляеш.
Яна спакавала ракеткі і мячы ў шырокую валізку.
— Прыходзь заўтра з ранку, патрэніруемся. Першую ноч на новым месцы заўсёды блага сплю. — Магда расчасала валасы. Скінула майку і нетаропка надзела доўгі кітайскі халат з агнявым цмокам на спіне.
— Спіш адна?
— Пакуль адна. Заснула на досвітку, прачнулася пасля палудня.
— Выбачай, у мяне кепская памяць на імёны...
— Магдалена — Магда, — вецер падхапіў крысо шаўковага халата.
— А мяне Ліда — на выпадак, калі і ты забылася. Даўно тут?
— Сёння другі дзень. Табе пра жахі яшчэ не расказвалі? — яны зайшлі ў душавую кабіну.
— Відаць, не паспелі, — Ліда скінула белую спадніцу і стала пад ваду.
— Добра зрабілі, бо іначай і ты не спала б, — Магда заняла суседнюю кабінку. Над перагародкай раз-пораз узнікалі Лідзіны рукі. — Прывідаў не баішся?
— 3 дзіцячага ўзросту выйшла, а сапраўдны жах тое, што на нас яшчэ ніхто не звярнуў увагі.
— Да мяне прыходзілі ноччу.
— I які ён з выгляду?
— Натуральны прывід. Зайшоў праз замкнёныя дзверы і выйшаў праз зачыненае вакно. Разгледзець не паспела.
— Дурное становішча, — Ліда зазірнула за перагародку.
— Гэта зараз, удзень, смешна, а мне адной было не да смеху. Згасла святло, я голая, па пакоі ў цемры нехта ходзіць, а мне толькі расказалі, што ў суседнім нумары было самагубства.
Я ж казала ад самага пачатку: нельга спаць адной — без мужчыны нічога людскага не будзе.
— Ты ўсур’ёз лічыш, што мужчына — абаронца?
Яны зноў выйшлі з душа на корт. У сцяну гуляў атлет гадоў каля трыццаці пяці. Запаволеныя, але дакладныя рухі выдавалі ў ім прафесіянала. Ён злавіў мячык і прыветна памахаў ім рукой. Шляхетна адкінуў з твару густую пасму пякельна-чорных ва ласоў.
— Вось такі можа стаць абаронцам. Хочаш, пакіну яго табе? — шэптам сказала Ліда і, не дачакаўшыся адказу, пайшла насустрач мужчыну.
Прывітанне, паненкі, — сказаў ён. — Даўно гуляеце?
На апаленым твары бліснула безадносная ўсмешка.
А ты заўсёды гуляеш сам-насам? — спытала Ліда.
— Мне тут цяжка знайсці партнёра, бо ніхто не любіць прайграваць.
— 3 партнёрамі і ў нас праблемы, Магда вытрымала паўзу і дадала: — Лідзе трэба ісці, а я не люблю гуляць у сцяну.
— Я сам хацеў прапанаваць, але вы апярэдзілі. Прапанову прымаю.
Ліда пацалавала Магду ў шчаку і шэптам прамовіла:
— Трымайся, калі не дасі рады, бяру я.
Мужчына счакаў, калі Ліда адыдзе, і схаваў ра кетку ў похвы:
— Мяне завуць Дамінік, — назваўся ён, — Дамінік Рэй.
— Магдалена Агінская. Ты гуляеш супраць сонца? — Магда скінула халат.
Дамінік моўчкі падняў яго і накінуў на Магдзіны плечы:
— Гульні не будзе. Ці я памыліўся? Ты ж не збіралася гуляць?
— Добра, адкладзем партыю.
— Я прызнаю ўмоўнасці флірту, і будзем лічыць, што мы іх выканалі. А цяпер, Магда, я запрашаю на вячэру.
— Мушу пераапрануцца, бо таксама не супраць умоўнасцей.
— Я маю вяндліну і віно, таму запрашаю да сябе. Я зайду за табой праз паўгадзіны. Ці ты хочаш пайсці ў рэстарацыю?
— Там людна. Так што праз гадзіну чакаю на тэрасе.
— Згода, я правяду цябе.
Ён перакінуў валізку праз плячо, ручка ракеткі тырчала з-за спіны, як руля стрэльбы. Яны выйшлі на кіпарысавую алею.
— Я ніякавата адчуваю сябе. Усё залішне хутка атрымалася. Ты можаш падумаць абы што, — Магда запаволіла крокі.
— Гэта я вінаваты. Выбачай, але чуў вашу размову. Вы ж думалі, што нікога на кортах няма.
— I што ты чуў?
— Мяне зацікавіў прывід. I захацелася паглядзець на цябе, каб потым знайсці нагоду пазнаёміцца.
— Ты знарок падслухоўваў? — Магда спынілася.
— Вы гаварылі занадта голасна, 6о перашкаджаў шум вады. А мне раскажаш пра прывіда?
— Калі не перадумаю наконт сустрэчы, то раскажу, — Магда развітальна ўскінула руку і папраставала газонам да свайго катэджа.
Дамінікаў позірк зрабіўся зімнім. Ён адзеў акуляры і дачакаўся, покуль Магда знікне за дзвярыма.
* * *
Вечарэла, калі Дамінік з Магдаю ўзышлі на ганак ціхага катэджа. Магда прыўзняла на прыступках даўгі прыпол вечаровае сукні, на руцэ пагойдваўся шыты пярлінамі рыдыкюль.
— Адмыкай, — яна паспрабавала прапусціць Дамініка наперад, але ён саступіў дарогу:
— Я ніколі не замыкаю.
— Нават нанач? — здзівілася Магда.
— Гэта ж ты баішся прывідаў.
Нумар быў такі самы, як у Магды. На стале пасярод гасцёўні ўзвышалася, як гатычная званіца, бутэлька сухога віна. Тонка пакроеная паляндвіца на лістах салаты і міса з зелянінаю і гароднінаю ўтваралі селянку — ідылію.
— Такі нацюрморт шкада разбураць, — Магда села ў венскае крэсла. Дамінік адкаркаваў бутэльку і наліў па палове шклянкі.
— Адмысловае віно, — Магда адпіла глыток.
Дамінік сеў насупраць.
За расчыненым акном над шыпшынавым жываплотам успеньвалася вузкая паска мора. Пяцібальныя хвалі каціліся пірсам, але ва ўтульным пакоі яны здаваліся не грознымі.
Ты працуеш? — Дамінік паклаў руку на край стала.
— Тут? Адпачываю. А ты?
Я спадзяваўся працаваць. Да нашае сустрэчы.
— 3 выгляду ты цягнеш на празаіка.
— Залішне занудны? — Дамінік зноў падліў віна.
— Метад выключэння: на тумбачцы машынка, а паэты пішуць ад рукі.
— He згадала, але гэта праўда — я не паэт.
— Драматург? — расчаравалася Магда.
— Яшчэ горш — кіношнік, — Дамінік склаў з пальцаў рамку і праз яе паглядзеў на Магду.
Чакай, дык гэта ты здымаў пра Скарыну?
— Пісаў сцэнарый, — кінуў Дамінік, — а цяпер здымаю «Грунвальд».
— Тут, у Кок-Тэпэ? Грунвальд? Пакажаш дэкарацыі?
— Здымаць буду ў Нямеччыне, брыгада ўжо там, а я апошні тыдзень у адпачынку даганяю сцэнарый. А ты пра сябе раскажаш?
— Калі абяцаеш, што не будзеш смяяцца.
— Любіш інтрыгаваць?
— Ты не адказаў, — Магда заціснула шклянку паміж далоняў, быццам хацела сагрэць віно.
— Абяцаю, калі табе падабаецца жыць усур’ёз.
— Я — этнограф...
— Відаць, збіраеш непрыстойныя показкі і анекдоты.
— Міма, я займаюся варажбою: ведзьмакі, прывіды, дамавікі...
— Спадзяюся, я не аб’ект тваіх доследаў? — Дамінік паглядзеў Магдзе ў вочы.
— Залішне рэальны, — Магда не адвяла позірку.
Дамінік шчоўкнуў запальнічкай, і стала прыкметна, як за час іхняе размовы ў пакоі неўпрыкмет запанаваў змрок. Аднак запаліць святло ніхто не памкнуўся.
Рэальны, ажно да намацальнасці, — Дамінік паклаў сваю далонь поруч з Магдзінай.
— He пярэчу, — Магда прыняла руку, — але мяне болып вабяць здані.
— Спірытызм — чыста жаночы занятак, — Дамінік няспешна зрэзаў сцізорыкам корак з другой бутэлькі. — Цябе цяжка зразумець: Лідзе казала, што шукаеш абаронцу, а зараз заводзіш гаворку пра здані.
— Выбачай, ты спрабуеш думаць за мяне, і сам даеш адказ. Цябе, як мужчыну, вабяць знешнія формы: постаць, малюнкавая прыгажосць. Мяне, наадварот, менш цікавяць знешнасць і форма. Я не азіраюся на мужчын, ідучы па вуліцы. Жанчын займае сутнасць, ім не так лёгка задурыць галаву, як здаецца.
— Але пагадзіся, што задурыць можна.
— Можна, толькі згадаем пра ўмоўнасці — яшчэ недастаткова цёмна.
— Цемра сама па сабе нічога не вырашае. Людзей яднае страх адзіноты і, калі ў цемры знікаюць твары, нам застаецца адно — дотык. А зараз змярканне — не досвітак. I на ўсё яшчэ знойдзецца час. Любіш слухаць страшныя гісторыі?
— Каб змрок здаваўся гусцейшым? Так, жахліва. — Магда паклала рукі на стол, нібыта выдатніца на парту.
* * *
ГІСТОРЫЯ ПРА ЎПЫРА
Мяне ў дзяцінстве ўразіла адна гісторыя. Здарылася яна ў невялікім заходнім мястэчку, дзе на старадаўні лад стаялі насупраць белая царква і чырвоны касцёл, сінагога і мячэць. Каля каталіцкіх могілак жыла адна дзяўчынка. Сябравала яна з суседскім хлопчыкам. Кожную нядзельку вадзілі бацькі дзяўчынку да касцёла, а хлопчыка ў царкву. Імя дзяўчынкі было Ганна, а хлопчыка Сымон. Дзяўчынка грала на фартэпіяна, а хлопчык маляваў. Праіішоў час, і яны зразумелі, што кахаюць адзін аднаго. А каб людзі не дазналіся пра іхняе каханне, пачалі яны сустракацца ўночы на могілках, што побач з домам, дзе жыла Ганна.
Аднаго разу да Сымона прыйшлі вайскоўцы і забралі хлопца ў войска. Засталіся Ганне Сымонавы малюнкі — яе партрэты, ды ўспаміны пра таемныя спатканні на могілках.
Пайшло войска на вайну, і прынеслі Сымонавым бацькам паштоўку, што загінуў іхні сын у баі. He паверыла Ганна казённай паперы і вырашыла чакаць свайго каханага.
Неяк, калі Ганніны бацькі даўно ўжо спалі, сядзела яна ў гасцёўні, гартала альбом з Сымонавымі малюнкамі — і раптам пачула, як нехта пагрукаў у шыбу. Расчыніла Ганна акно і ўбачыла Сымона ў вайсковым
шынялі. I падаўся ў месячным святле Сымонаў твар нежывым:
— Ганна, не палохайся, я жывы, я з войска ўцёк.
Маўчала Ганна, не ведала, што адказаць хлопцу.
— Ганна, прыходзь заўтра апоўначы на могілкі, я чакаць буду, — сказаў ён, і найшла хмара на месяц, і знік Сымон у цемры.
He сказала нікому Ганна нра тое, што бачыла ноччу, бо і сама пэўна не ведала: ці не прымроілася ёй гэта.
Малілася Ганна з ранку і да змяркання, а як прабіў гадзіннік палову на поўнач, пайшла яна на могілкі. Страшна было дзяўчыне адной сярод магіл, ды выйшла з-за хмар поўня, і зрабілася светла, як удзень. Вырашыла Ганна ісці не той дарогай, якой раней хадзіла на спатканні з Сымонам, а з другога боку, дзе свежыя магілы. Ціха ідзе дзяўчына паміж пясчаных капцоў, ды раптам спынілася, сціснула ў руцэ ружанец, бо пачула жахлівыя гукі. Бачыць раскапаны дол, а ў ім на раскрытай труне сядзіць чалавек ды грызе мерцвяка. Закрычала Ганна ад жаху. Азірнуўся чалавек з долу, і пазнала ў ім Ганна Сымона. Кінулася бегчы, ды пачула, што даганяе яе ўпыр. Убачыла незамкнёную каплічку, ускочыла ў яе, зачынілася і закруціла клямку ружанцам з крыжыкам. Хапіўся Сымон-упыр за клямку, а святы ружанец яму рукі апёк, не змог ён дзверы адчыніць. Пачаў Сымон прасіць Ганну, каб яна пусціла яго. Адмовіла Ганна, не ўпусціла ўпыра. Пачаў Сымон клікаць нябожчыка, што быў у той капліцы пахаваны:
— Устань з долу, брат, адкруці ружанец, аддай мне дзяўчыну.
Устаў мярцвяк з магілы і адказаў Сымону:
— Ідзі прэч, упыр-людажэр, не аддам табе дзяўчыны.
— Выходзь тады біцца, — закрычаў Сымон.
Выйшаў мярцвяк з капліцы, і перамог упыра, і забіў яму ў голаў доўгі цвік. А Ганну адпусціў дадому.
Праз год пасватаўся да Ганны іншы хлопец. Але, калі ехала вяселле да касцёла, выбег з могілак вялікі воўк, праскочыў паміж коньмі і брычкай, і ператварылася вяселле ў воўчую зграю, ці, як кажуць, у ваўкалакаў.
* * *
За акном мільгануў прывідны цень.
— Дап’ем віно? — Дамінік узяўся за бутэльку.
— Лепш запалім, — Магда накруціла на палец ланцужок з медальёнам з выявай Божай Маці.
Дамінік прыпаліў дзве цыгарэты, адну паклаў паверх недапітай шклянкі з віном і прапанаваў другую. Магда адштурхнулася ад стала, крэсла пахіснулася на дзвюх ножках. Дамінік падхапіў яго. Магда падціснула ногі пад сябе і закінула галаву, у чаканні цыгарэты растуліла вусны. Яе валасы казытліва кранулі яго руку. Дамінік схіліўся і нямоцна ўкусіў Магду.
— Гэта ты так цалуешся?
— He, я так кусаюся, — Дамінік паклаў ёй руку ў дэкальтэ.
Шлейка сукенкі збілася з пляча і з’ехала на локаць. Дамінік правёў рукою па Магдзіным плячы
і крануў аголеныя грудзі. Іхнія рухі былі запаволеныя і плаўныя.
— Згасі цыгарэту, — сказала Магда яму на вуха.
Дамінік навобмацак знайшоў сподак: згас апошні агеньчык у пакоі. Магда сашчапіла яму на шыі рукі. Дамінік падхапіў яе пад калені і занёс на ложак.
— Пачакай, — яна схапіла яго за руку, — чуеш?
— Што? — Дамінік асцярожна сеў побач.
— Крокі.
Дзе?
— Пад самым вакном. За намі нехта сочыць. Вунь, ягоны твар у акне!
Дамінік падбег да акна:
— Тут няма нікога і не было. Ты трызніш. Калі баішся, давай ссунем фіранкі.
— Гэта прывід самазабойцы. Ён прыходзіў учора.
— Ты звар’яцела. Хто табе расказаў пра яго?
— Ты яго ведаў, самазабойцу? Ён таксама быў кіношнікам.
— Ну і што, якое гэта мае дачыненне да нас? — Дамінік запаліў бра над ложкам і зашпіліў кашулю.
— Згасі святло, — Магда расправіла прыпол сукні.
— Хадзем, я цябе правяду.
— Ты крыўдуеш? — Магда ўстала.
— He. Але табе лепш зараз пайсці дахаты. Я правяду.
— Ые варта праводзіць. Я не такая палахлівая, як ты думаеш, — Магда зняла са спінкі крэсла рыдыкюль і выйшла ў парк. Азірнулася на ганак. Дамінік у чорных акулярах стаяў на верхняй прыступцы.
Да сябе Магда не пайшла. Штармавы вецер на праменадзе падхапіў яе валасы і кінуў на твар. Сукенка
затрымцела і шчыльна аблегла цела. Хвалі білі пад самую балюстраду. Успененыя грэбні на чорнай вадзе выдавалі шклаватай. Яе падфарбоўвала каляровае святло рэкламы бара. Цемру прабівалі рытмізаваныя выбухі рок-н-рола. Магда штурханула шкляныя дзверы-турнікет, і пражэктар на імгненне выхапіў з паўзмроку постаці на пляцоўцы для танцаў. Замігцела бліскавіца-страбаскоп. Свет распаўся на серыю стопкадраў. Адзіны, хто застаўся рэальным у пекле бара, быў падсветлены ніжнімі лямпамі гаспадар: курчавы, з тонкімі вусікамі і тонкім мятлікам бармэн, на белай, з кароткімі рукавамі кашулі якога блішчэла, што зорка шэрыфа, нікеліраваная бляха: «Эрык...» — прачытала Магда: «Бармэну досыць імя».
— Каньяк і апельсінавы сок, — замовіла яна і ўбачыла вольны столік у нішы.
— Каньяком не гандлюем, — тлумачыў Эрык, калі наліваў замоўлены напой у філіжанку для кавы. Сок і градзіны лёду ён падаў асобна, у дзвюх высокіх шклянках.
У зацішку нішы ёй хацелася пабыць адной. Праз усю залу з такой жа, як у Магды, філіжанкай у руцэ прайшоў дужы сівы мужчына з хітрым тварам польскага паліцыянта на пенсіі:
— Я бачу, у вас не занята, — ён пацягнуў вольнае крэсла да сябе. Магда прытрымала пад сталом крэсла нагою.
— Вы памыліліся.
— Я ніколі не памыляюся, — ён паставіў філіжанку на столік і падсунуў да сябе іншае крэсла, — не магу глядзець, як сумуе такая прыгажуня.
— He думаю, што вы здатны мяне развесяліць.
— Няма праблемы. Я здатны і не на такую дробязь, — ён прыўзняў філіжанку і змоўніцкі падміргнуў. — Мяне цягіер цікавіць толькі сэкс. Вас не павінен бянтэжыць мой узрост: калі цалкам ахвяраваць сябе сэксу, то ўзрост не мае значэння, побач з вамі я адчуваю сябе юнаком.
— Мяне не хвалююць вашы праблемы, — Магда заўважыла каля стойкі бліскучы, як луска стронгі, гарнітур Дамініка. Ён быў не адзін: побач з ім на высокім зэдліку сядзела Ліда. На фоне люстраных паліц з калекцыйнымі бутэлькамі яны глядзеліся, як вітрынныя экспанаты. Дамінікава рука нязмушана адпачывала на аголеных плячах Ліды.
— Што так няветліва? — шчыра пакрыўдзіўся сівы. — 3 такім настроем не варта хадзіць у бар.
— Вы яшчэ не здагадаліся, што нічога не будзе? Ці мне самой перасесці за іншы столік?
— Прашу прабачэння, пісьменнік-дэтэктыўшчык Анатоль Юр, — мужчына паклаў на стол візітоўку, па-старасвецку развітаўся і пайшоў да стойкі.
Магда замовіла каньяк. Выбіраць, дзе стаць каля стойкі, не выпадала: Магда апынулася паміж Юрам і Дамінікам. Ліда выбачальна развяла рукамі. Дамінік азірнуўся і зрабіў выгляд, што не пазнаў Магду.
— Чакайце, няма вольных філіжанак, — бармэн Эрык раўняў распалены жвір на паніве. Пахла перапаленым цукрам і каваю. — Сядайце, я падам за столік.
Магда вярнулася. Пад сумны блюз Дамінік запрасіў Ліду. Яна лёгка саскочыла з высокага зэдліка і пацягнула Дамініка на сярэдзіну залы. Стомленая
рок-н-ролам публіка разышлася па століках. Дамінік і Ліда засталіся на пляцоўцы ў адзіноце, іх запаволены танец быў залішне цнатлівы і тэатральны. Магда сачыла за партнёрамі, нервова круціла пустую пляшку.
— Яшчэ раз прашу прабачэння, — над Магдай нечакана схіліўся дэтэктыўшчык Анатоль Юр. На столік важка стала нераспачатая бутэлька каньяку: — Апошняя. Эрык выдаў адну на дваіх.
— Добра, сядайце, у мяне змяніўся настрой. Давядзецца піць разам, але не больш за тое.
Шчыра кажучы, я займаюся тут адным аматарскім расследаваннем і збіраюся з вамі пагаварыць, але адразу абраў не лепшую тэму.
— Сапраўды, першае ўражанне не з лепшых.
— Затое цяпер я нічым не магу вас здзівіць.
Магда дастала з рыдыкюля партманэтку, але яе спыніў Юр:
— Схавайце грошы, я вас частую. Лічыце, што гэта кампенсацыя за малапрыемную размову наперадзе.
— Што вас цікавіць? — Магда глядзела ў залу: Дамінік з Лідаю занялі цэнтральны столік. Ліда праз саломінку смакавала кактэйль. Дамінік трымаў яе руку ў сваёй.
— Тое, што і ўсіх тут, — неакрэслена сказаў Юр.
— У бары? — здзівілася Магда, каньяк апёк ёй вусны. — Зноў вяртаемся да папярэдняй размовы?
— Думаеце, чаму ўсе так п’юць тут? Бо цвярозым не надта заснеш. Вось і мы п’ем.
— Бяссонніца?
— Ратуемся ад прывіда.
— Вас палохае прывід?
— Мяне не палохае. А вас?
— Хто вам сказаў, адкуль вы ведаеце? Гэта вы хаваліся ў маім кабінеце?
- Я і хачу, каб вы мне пра гэта расказалі, — дэтэктыўшчык правёў далонню па сівых валасах.
— Калі гэта звычайная цікаўнасць, то мне не да жартаў.
— Па Доме творчасці пайшлі плёткі, што ў адным з катэджаў з’яўляецца таямнічая пачвара. Некаторыя сцвярджаюць, што гэта прывід самазабойцы.
Хто сцвярджае? — патрабавальна спытала Магда.
Адзін малады чалавек — Эдвард Астрожскі, ён добра ведаў самагубцу пры жыцці. I нават займаўся ягоным пахаваннем, а потым не раз бачыў ягоны цень. Калі ж і сам Эдвард знік, то ў прывіда паверылі ўсе. Ыават сантэхнік мне прызнаўся, як аднойчы твар у твар сутыкнуўся з нябожчыкам у сутарэннях пад старым корпусам.
— Даволі цікава, але якое дачыненне гэта ўсё мае да мяне?
— Вас пасялілі ў тым самым катэджы, дзе жыў самагубца, і, відаць, не ад мяне першага вы пачулі пра гэта, — здавалася, трэцяя порцыя каньяку ад пачатку іхняй размовы, і невядома якая з ранку, канчаткова працверазіла ІОра.
— Так, я чула гэта ад Кадука і магу сказаць болей. Гэтай ноччу нехта хаваўся ў маім нумары.
Вы яго бачылі?
- Дык гэта былі не вы? — Магда ўжо грунтоўна ап’янела.
— Значыць, вы яго не бачылі, — кіўнуў Юр. — Адразу вас супакою — я не прывід, да таго ж рэаліст, і мне падабаецца, калі ў жыцці з’яўляецца зашмат містыкі.
— Спадзяецеся знайсці крымінал?
— У гэтай гісторыі ёсць крымінал, я гэта адчуваю. Калі за нябожчыкам ніхто не прыязджае, каб пахаваць цела, то я дэкларую, што ён жыў не пад сваім прозвішчам. За вамі ж знойдзецца каму прыехаць? Бацькі? Муж?
— Брат. — Яна дапіла каньяк. — Змрочная перспектыва.
— Бачыце, а ў самагубцы не знайшлося ніводнага сваяка. Яго пахавалі на тутэйшых могілках. I там я заўважыў адну дзіўную дэталь — на ягоным капцы час ад часу з’яўляецца свежы жвір. Сёння мясцовы далакоп расказваў у мястэчку, быццам магіла дыхае.
— Як звалі самагубцу? — па Магдзіным твары было відаць, што раніцай яна нічога не ўспомніць.
Юр падліў з бутэлькі ў Магдзіну шклянку:
— Альгерд Царык, па пашпарце, нарадзіўся ў Дзвінску, 40 гадоў, — твар яго брыдка перакрывіўся. — Жыд!
— Таксама па пашпарце?
— Так.
— Хто яшчэ бачыў прывіда?
— Рудая дзяўчына, што танцавала з высокім брунетам, — Анатоль Юр паказаў на Ліду. — Яна ж раней жыла на вашым месцы, а начаваць хадзіла на другую палову.
— Яна была Эдвардавай каханкай?
— Ад каго вы даведаліся ягонае імя?
— Кастэлянка, але пра Ліду яна не ўспамінала. I што ж Ліда бачыла?
— Бачылі яны разам — Эдвард і Ліда. Прахапіліся ўначы, а над імі прывід. Наступнай ноччу Эдвард і знік.
— Чаму я павінна вам давяраць?
— Калі вы ўсё япічэ лічыце, што прывід — гэта я, то падумайце — навошта выкрываць самога сябе? — пераканаў Юр Магду.
— Добра, можаце не казаць, адкуль вы гэта ведаеце, але я мушу мець пэўнасць.
— Пэўнасць? Калі ласка. Я пакажу прывіда, але не зараз. Зараз я сам не маю пэўнасці. — Анатоль Юр азірнуўся: за шкляным турнікетам стаяў паўнатвары чалавек, рукі ён трымаў у кішэнях адпрасаваных нагавіц, відавочна, некага шукаў і не знаходзіў. Анатоль падняўся.
— Дагаворым заўтра, спадзяюся, у гэтую ноч нічога непапраўнага не здарыцца. Я пакідаў сваю візітоўку?
Так.
— Дабранач.
Яго прысадзістая постаць мінула турнікет. Ужо праз шкло Магда ўбачыла, як вецер раскідаў ягоныя сівыя валасы. Паўнатвары мужчына пайшоў услед. Насустрач ім па сходках узнімаўся Кадук.
Магда ўзяла ў рукі недапітую бутэльку каньяку, паціснула плячыма і зноў паставіла яе на стол — не піць жа адной. Глянула на стойку: у люстраной паверхні за бутэлькамі былі зноў яны — Дамінік і Ліда, куды ні паглядзіш, паўсюль нешта пра іх нагадвала. I нарэшце яна вырашыла не ўглядацца ў цьмяныя выявы, што
паўсюдна і навязліва з’яўляліся ў шклянках і лакіраваных паверхнях, а глядзець упрост на арыгіналы.
Дамінік пад столікам паклаў спачатку адну, а потым праз пэўны інтэрвал і другую далонь на Лідзіны калені і паглядзеў ёй у вочы. Ліда ледзь заўважна ўсміхнулася і нахілілася наперад. Дамінік перасеў на вольнае крэсла побач з ёй. Цяпер Магда бачыла іх са спіны. Ліда схіліла галаву, і яе валасы, як фіранка, закрылі ад Магдзінага позірку доўгі і лянотны пацалунак.
— Шалом, пані!
Магда спалохана зірнула ўбок. За яе столікам у нішы сядзеў Кадук. Яна не заўважыла, калі і адкуль той апынуўся побач з ёю.
— Што табе трэба? — Магда наліла каньяк сабе на донца, другую шклянку на трэць і падсунула яе да Кадука.
— Каб усё збывалася, асабліва ў пані! — Кадук выпіў нагбом.
Магда чакала адказу і покуль што не дакранулася да шклянкі.
— Я ўспомніў учарашнюю размову. Пані яшчэ цікавіцца жахлівымі гісторыямі?
— 3 кожным днём усё болей. Ты дазнаўся, хто быў у маім кабінеце?
— Шчыра кажучы, і не спрабаваў. Затое ўспомніў адну падобную гісторыю. Гэта здарылася з маці аднаго блізкага мне чалавека. Яе звалі Ганна.
— Я ўжо чула сёння гісторыю пра Ганну, — Магда зноў наліла каньяк.
— Гэтую гісторыю ведаю толькі я. Успомніў і вырашыў знайсці пані. Але бачу, вас цяпер цікавіць іншае, а дакладней, іншыя.
Кадук звёў у адно калматыя брові, і Магда ўпершыню заўважыла, што ягоны твар хоць і страшны, але не пазбаўлены інтэлекту.
— Мяне мала цікавяць чужыя пацалункі, да таго ж яны не замінаюць мне займацца справай. — Магда паднесла шклянку да вуснаў.
Кадук адпіў невялікі, у параўнанні з ягонымі магчымасцямі, глыток:
— Да гэтых дваіх мы яшчэ, спадзяюся, вернемся. Але ж вернемся да гісторыі з Ганнай. Жыла ў адным горадзе дзяўчына Ганна, — Кадук паказаў на Магду. — I закахалася яна ў хлопца...
Кадук расказваў, а Магда глядзела на яго і не пазнавала ў ім учарашняга лодачніка. ГІобач з ёю сядзеў жахлівы, але ж пэўны сябе чалавек. Недарэчная ў прыстойным бары вопратка пачынала здавацца даравальным дзівацтвам. Наступную шклянку ён не піў, а, як чалавек яе асяроддзя, смакаваў. Магда зразумела, што ён з тых, хто ўмее ў кожным інтэр’еры адчуваць сябе нязмушана.
ГІСТОРЫЯ ПРА ГАННУ КАХАНКУ Д’ЯБЛА
А жыла ў адным горадзе дзяўчына Ганна, і пакахала яна аднаго хлопца. Але той не звяртаў на яе ўвагі, і, здавалася, ніхто не дапаможа дзяўчыне. Але аднаго разу яна знікла з горада, а калі вярнулася, хлопец сам прыйшоў да яе і прапанаваў пайсці за яго замуж; дзяўчына нават не здзівілася, прыняла як належнае, нібыта загадзя ведала, што будзе.
Пражыла Ганна з мужам месяц, але скончыўся ў яго адпачынак, і мусіў ён зноў ісці на працу. А працаваў ён хірургам у шпіталі. Дзяжурыць даводзілася то ўдзень, то ўночы. Працаваў ён удзень — усё было добра. Заставалася Ганна адна дома і чакала мужа. А як надыйшоў час ісці нанач, пачала Ганна прасіць, каб не хадзіў, а застаўся з ёю, бо баялася Ганна адна заставацца ўначы. Казала, баіцца, што нехта прыйдзе.
Тады муж сказаў, каб нікому не адчыняла, і нават да дзвярэй не падыходзіла, калі хто пагрукае.
Пайшоў муж на дзяжурства, а Ганна ўсё заснуць не магла, сядзела глядзела тэлевізар. Прабіла дванаццаць, згас экран, і пачула Ганна крокі па сходах. Спадзявалася: вышэй пойдуць, але крокі спыніліся, і пагрукаў нехта ў дзверы. Затаілася Ганна, не азвалася. I пачула голас з-за дзвярэй:
— Ганна, гэта я, твой муж.
Падышла Ганна да дзвярэй і спытала:
— Чаго ты вярнуўся, ты ж на працу пайшоў?
Ніхто не адазваўся з-за дзвярэй, і раптоўна запаліўся зноў экран тэлевізара. Прачыніла яна дзверы, а за імі нікога — пусты пад’езд. А галоўнае, не чула яна, каб нехта сыходзіў. Спалохалася Ганна, пазамыкалася на ўсе засаўкі і праседзела на ложку да раніцы. Вярнуўся з працы муж. Расказала яна, што ноччу здарылася. I пачала прасіць, каб ён замяніўся з кім і толькі ўдзень на працу хадзіў. Пільнаваў муж тры ночы, але ніхто не з’яўляўся, і вырашылі яны, што ёй прымроілася.
Сабраўся муж ізноў у начную змену і паабяцаў, што да раніцы не вернецца, і каб дзверы нікому,
нават яму самому, не адчыняла. Засталася Ганна адна. I паўтарылася ўсё тое, як было мінулым разам: згас тэлевізар, пачуліся крокі і нехта пагрукаў у дзверы. Ганна не адчыніла. Пачуўся голас з-за дзвярэй:
— Ганна, гэта я, твой муж. Я ведаю, што прасіў нікому не адчыняць, нават мне самому, але я пропуск забыўся, і мяне на працу не пускаюць.
-А дзе той пропуск ляжыць? — спытала праз дзверы Ганна.
— У спачывальні на тумбачцы, — адказаў голас.
Пайшла Ганна ў спачывальню. А на тумбачцы нічога няма. Вярнулася яна да дзвярэй і сказала, што нічога не знайшла. А за дзвярыма цішыня. Падбегла Ганна да акна, сачыла да раніцы, а з пад’езду так ніхто і не выйшаў.
Як прыйшоў муж, спытала яго Ганна, ці не забываўся ён пропуск, а муж яго з кішэні дастаў і сказаў, што яго на працы і так добра ведаюць, пусцілі б і без пропуска.
Пайшоў муж на трэцюю ноч і папярэдзіў жонку, што ні ў якім разе вяртацца ён не будзе, што б ні забыўся, і каб нікому не адчыняла і нават да дзвярэй не падыходзіла.
Паўтарылася ўсё ізноў: і тэлевізар, і крокі, і грукат:
— Ганна, адчыні, гэта я, твой муж, я хоць і абяцаў не вяртацца, але мушу. Я інструменты дома забыўся.
He адказала Ганна.
— Калі не верыш, то паглядзі, яны на буфеце ляжаць.
Пайшла Ганна, і сапраўды, на буфеце інструменты ляжалі. Узяла яна іх і пайшла дзверы адмыкаць.
Адкінула засаўкі, і адразу ж згасла святло, і ўскочыў у кватэру мярцвяк. Схапіў Ганну і занёс на могілкі.
Вярнуўся муж, а яму ўсё суседка расказала, яна праз вочка ў дзвярах глядзела. ГІайшоў муж на могілкі, убачыў сярод старых капцоў магілу са свежым жвірам, схаваўся за крыжам і пільнаваў да цемры. Апоўначы заварушылася зямля, узнялася з долу дамавіна, расчынілася, і выйшаў з яе мярцвяк, і пайшоў у горад.
Муж лёг у дамавіну і стаў чакаць. ГІад раніцу вярнуўся мярцвяк — бачыць — занятая дамавіна. Пачаў ён прасіць, каб пусціў яго ў дамавіну, бо неўзабаве сонца ўзыйдзе.
— Адкажы, дзе Ганна? Тады пушчу.
I прызнаўся мярцвяк, што Ганна прадала душу Д’яблу, каб за каханага замуж пайсці. I цяпер Ганна ў Д’ябла.
— Няхай тады Д’ябал маю душу замест Ганнінай возьме, а яе пусціць, — сказаў муж і адпусціў мерцвяка.
Вярнулася дамавіна долу. Чакаў-чакаў муж і не дачакаўся. Пайшоў дахаты і ўбачыў Ганну.
Праз некаторы час нарадзіўся ў Ганны хлопчык. Сабраліся яго ў царкве ахрысціць. To ўночы ў яе стрэліў пярун. Павезлі да касцёла, а ў гэты час ксёндз раптоўна памёр. Па дарозе да дому раскруціўся хлопчык з пялюшак і з кумоў і з бацькоў кроў павысмокгваў, бо хлопчык той нарадзіўся ўпыром-людажэрам. I сапраўдным бацькам яго быў Д’ябал. ІІавысмоктваў кроў і ўцёк. Цяпер ён дарослы мужчына. I жыве між людзей. I ведаю я яго добра.
* * *
Кадук скончыў расказваць і дапіў каньяк, але Магда, здавалася, гэтага не заўважыла. Яна пілыіа глядзела на Дамініка і Ліду. Яны сядзелі абняўшыся. Да таго ж бессаромна цалаваліся, з пэўным разлікам на публіку. Ліда смяялася, закідала галаву і ўнікала пацалункаў. Дамінік прытрымліваў яе за талію, каб не павалілася разам з крэслам.
— Што далей? — спытала нарэшце Магда.
— Гляджу, пані не зацікавілася маёй гісторыяй.
— Дык гэта вы — хлопчык-людажэр?
— Вядома ж, не! Аднак я знаёмы з ім.
I ад яго імя вы гаворыце са мною?
— Амаль што так. Вы ж чакалі сустрэчы з ім?
— Сустрэчы чакала, але не з людажэрам. — Магда выняла з рыдыкюля медальён на аб’ёмным ланцужку, расчыніла яго і паклала перад Кадуком: на срэбным полі былі высечаны тры лічбы — «Аблічы лічбу звера».
— «I лічба тая 666», — скончыў цытату за Магду Кадук. — Апакаліпсіс — прыгожая літаратура, і не болей таго. Хаця адрас у асноўным правільны. ГІраўда, можна было абысціся і без тэатральных эфектаў, я ж ведаю, што пані ўчора варажыла.
— Так, я выклікала Д’ябла.
— У сувязі з гэтым я маю даручэнне.
— Якое даручэнне? — Магда схавала медальён.
— Выканаць ваша жаданне, я маю паўнамоцтвы. — За які кошт?
— Усё аплачана наперад, — Кадук паклаў на столік круглае люстэрка і ссунуў пустыя шклянкі набок, — засталося аформіць пагадненне.
Магда зазірнула ў люстэрка: замест шэрай фактурнай столі ў ім адбівалася паўднёвае зорнае неба, на якім праступаў шасціканцовы крыж.
— Што ў ім за адбітак? — спытала яна.
— Апошняе, што пані ўбачыць перад смерцю. Але гэта адбудзецца не сёння і не заўтра. Пакладзіце далонь.
Магда накрыла кола люстэрка рукой і адчула прахалоду бяздоння: пад далонню не было шкла — прорва.
— I што далей? — спытала яна ў Кадука, не здымаючы рукі з магічнай выявы.
— Ваша жаданне мне вядома, а кошт выканання абумовіла ўчарашняя варажба. ГІані хацела, каб у яе закахаўся кожны, каго яна выбера? Так будзе.
— Магчыма. Што я павінна за гэта?
— Душу, але яна вам ужо даўно не належыць. Варажба — небяспечны занятак.
— Калі я павінна аддаць доўг? — залішне легкаважна спытала Магда.
— Пані мае на ўвазе смерць? Гэта вырашыць Гаспадар.
— Д’ябал?
— Гэта ён іншым Д’ябал, — Кадук абвёў рукой залу, — а нам з вамі — Гаспадар.
Магда сцялася і сціснула пальцы вакол тонкай шклянкі.
Дамінік устаў і падаў руку Лідзе. Яны падаліся да шкляных створак турнікета, што павольна круціліся перад перагонамі марскога ветру. Дамінік прапусціў Ліду наперад. Магда чакала, што ён азірнецца, але
ён не павярнуў галавы. Яны распусціліся ў густой цемры.
— Каб спраўдзілася жаданне, дастаткова толькі маёй волі? — скептычна спытала Магда.
— He, вяртаць яго сюды ў бар не варта. Чакайце, усё спраўдзіцца. Нават замоўленае каханне прыходзіць знянацку.
— Якія гарантыі я магу атрымаць? — Магда ўжо ледзь стрымлівалася, каб не засмяяцца.
— Ніякіх, — Кадук падняўся, — Бог не дае гарантыі. Бог дае веру. Пані ж верыць?
— Мы мусім верыць, інакш усё траціць сэнс...
— He варта нудзіцца, — Кадук узмахнуў на развітанне рукою і зноў стаў падобны на звычайнага лодачніка.
Магда паднялася і адразу абаперлася на спінку крэсла: маёліка падлогі пахіснулася, як карабельная палуба, і знерухомела ў чаканні наступнага кроку. «Ад мужчынскай дозы каньяку магло быць і горай», — супакойвала сябе Магда. Сабраўшыся з духам. яна пусціла спінку крэсла і пераадолела адцінак дарогі да турнікета. Свежае паветра вярнула яснасць думак, але ногі слухаліся слаба. Пад балюстрадай шаргацела каменнямі мора. У разрывах нябачных далёкіх хваляў то ўзнікалі, то хаваліся агеньчыкі карабля. Магда выйшла на пірс, у святле агнёў маяка ўзнялася вялікая хваля і выкінула да яе ног шырокую паску пены. Магда ўхапілася за белыя парэнчы парапета, яе самотная постаць на бязлюдным узбярэжжы нагадвала самагубцу. Шторм мацнеў, і здавалася, хвалі вось-вось змыюць Магду ў мора. Пірс дрыжэў, нібыта пад ім бясконцаю
чарадою ішлі цягнікі метрапалітэна. Затое дыхалася надзвычай лёгка. Ап’яненне праходзіла, скалынаўся ўвесь свет, але сама Магда стаяла нязрушна. Яна ўглядалася ў чорныя прагаліны між грэбнямі хваль, вада перастала быць звычайнаю вадою, мора ўяўлялася суцэльнаю жывою істотаю, якая білася з абыякавым да ўсяго ўзбярэжжам. 3 акіянічных глыбіняў да Магды даходзілі трывожныя і таемныя гукі.
Жанчына не вытрымала, пусціла нагрэтыя рукой парэнчы і шпарка выйшла на праменад. Тут, у зацішку самшыта і бамбука, не верылася, што на адлегласці сто крокаў шалее небяспечная стыхія. Брама Дома творчасці свіцілася ў цемры спакоем. Магда кранула нагрэты за дзень пясчанік пілонаў і вярнула сабе веру ў рэальнасць свету. У канцы алеі праглядалася асветленая поўняю Магдзіна тэраса. Бляклы цень слізгануў па ганку і знік у прыцемку.
Магда спынілася і сціснула ў руцэ вузкае касцяное дзяржальна стылета. рыдыкюль бязважка ўпаў на каменныя пліты алеі. Магда зрабіла колькі асцярожных крокаў і ўзнялася на ганак. Лязо стылета было скіравана ў затоеную цемру.
Цвёрдая рука схапіла і ўпэўнена сціснула Магдзін локаць. Магда паспрабавала вызваліцца, але яе рука, падпарадкоўваючыся чужой волі, пайшла наперад, вастрыё стылета глыбока ўбілася ў паточаную шашалем балясіну. Каб не парэзаць пальцы, яна пусціла дзяржальна стылета. Магду прымусілі адступіць крок назад і пусцілі. Яна азірнулася. На ніжняй прыступцы стаяў Дамінік і трымаў у двух пальцах яе рыдыкюль.
— Пані хацела мяне забіць?
— А пан?
Здаецца, яшчэ сёння мы былі на ты, — ён падняўся на адну прыступку вышэй.
У маім рыдыкюлі ключ, — Магда паклала руку на дзяржальна стылета.
Магдзіна рука разам з дзяржальнам схавалася ў моцнай далоні Дамініка. Яны разам вырвалі клінок з балясіны. Паліраваная сталь цьмяна бліснула ў месячным святле.
— Прыгожая рэч, — Дамінік аддаў рыдыкюль.
— Ліду ты таксама лічыш прыгожай? Бо ў бары ў мяне ўзніклі сумненні наконт твайго густу, — Магда адамкнула дзверы.
Дамінік зайшоў першым і паімкнуўся запаліць святло, але цяпер ужо Магда спыніла ягоную руку:
— Пачакай, ты не адказаў.
— Я не ўспрымаю яе ўсур’ёз.
— А можа, яна цябе прагнала?
— Хіба я падобны да таго, каго можна прагнаць?
— Ты падобны да палюбоўніка.
— Я не люблю гэтага слова, — Дамінік зачыніў дзверы.
ГІакой агарнула густая паўднёвая цемра. Дамінік выцягнуў рукі. але там, дзе ён спадзяваўся знайсці Магду, было пуста. Ён зрабіў яшчэ пару крокаў і сутыкнуўся з мяккім фатэлем. Недзе ў глыбіні пакоя рыпнуў паркет.
— Магда! — яго голас прагучаў самотна.
Яна не адказала. Ён адкаціў фатэль і дайшоў да стала. Дзынкнулі шклянкі.
— Я запалю святло, мне шкада посуду, — сказаў Дамінік у цемру.
— Спадзяешся лёгка знайсці выключальнік? Ён усё ж такі драбнейшы за мяне. — Магдзін голас гучаў на другі бок стала.
— Я магу бачыць упоцемку.
— I што ты зараз бачыш?
— Як ты насміхаешся.
Дамінік пачаў асцярожна абыходзіць стол, але па-здрадніцку зарыпелі масніцы.
— Я больш не адказваю, ты вылічыш мяне па голасе.
Дамінік зразумеў, што Магда за гэты час таксама не стаяла на месцы. Ён намацаў спінку крэсла і сеў.
— Шчыра кажучы, цемра — гэта мая стыхія. Цемра супакойвае, як мора. Цемру немагчыма вымяраць — у яе няма ані верху, ані нізу, у цемры няма ані добрага, ані ліхога, у ёй усё знікае, ператвараецца ў нішто, у цемры чалавек безабаронны, бо ягоная душа застаецца сам-насам. I прыгожае ў цемры можа здацца жахлівым, а жахлівае прыгожым. Бо цемра адзінае, што не адбіваецца ў люстэрку. У ёй пачатак і ў ёй канец, — Дамінік устаў. — I ў цемры я арыентуюся лепш, чым у святле.
Ён сеў на край ложка і ўпэўнена ўзяў Магду за руку.
Ёй падалося, што ягоныя вочы на імгненне загарэліся зялёным, прывідным агнём. Загарэліся і згаслі.
Магда прыўзнялася на локці і запаліла настольную лямпу. Дамінік апусціў плафон ледзь не да самай стальніцы.
— Ніжэй не трэба, мне падабаецца бачыць цябе.
Магда выпрастала рукі ўздож цела і заплюшчыла вочы. Дамінік схіліўся над ёю, але яна павярнула твар да сцяны:
— Ты зноў укусіш?
He адразу, — Дамінік асцярожна крануў вуснамі яе вуха.
— Мне казытліва, — яна павяла плячом.
— Даруй, я хацеў, каб было прыемна, — ён расшпіліў верхні гузік кашулі.
— Каму, мне ці табе?
— Нам.
Ягоны пінжак упаў на падлогу.
— Так не бывае, у кожнага свой кайф.
— Зараз я згодны думаць толькі пра цябе, — Дамінік кінуў кашулю на пінжак.
— А потым успомніш пра сябе? — Магда глядзела ў сцяну.
— Пасля акту — сум, і ні пра што не думаеш. — Шчоўкнула спражка рэменя.
— ГІрыходзь пасля акту.
— Ты не любіш распранацца сама?
Ён паклаў далонь на яе сцягно: ядваб сукенкі пайшоў за рукою. Магда сціснула ногі.
— Я не буду распранацца.
— Я кахаю цябе.
— Гэта ўсур’ёз? He жартуеш? — Магда выслізнула з-пад Дамініка і села, прытуліўшыся да сцяны.
— Можаш не верыць, але сапраўды так. Я кахаю цябе.
— Самае смешнае, я веру, — Магда ўсміхнулася і адвяла ягоную руку. — Але голы мужчына ў белых
шкарпэтках — гэта сапраўды смешна. Паглядзіся ў люстэрка, — Магда зарагатала. — Ты мой палюбоўнік!
Ты вядзьмарка, — Дамінік стаў перад ложкам.
— Я варажбітка.
- Я не крыўдую, бо, сапраўды, кахаю, — ён, нягледзячы на кпіны, годна апранаўся.
— I я не крыўдую, проста мне смешна, гэта мой кайф. Усё магло быць інакш, але толькі ў ложку я зразумела, што ты не паспеў памыць рукі пасля Ліды, і не толькі пасля яе. Прыходзь другім разам.
Заўтра ўвечары? — Дамінік паклаў гальштук у кішэню.
- 3 раніцы, на кортах. ГІачынаць лепш з гульні.
— He баішся застацца адна? — ён спыніўся ў дзвярах.
— Мяне абароніць прывід.
— Дабранач.
Дамінік выйшаў. Магда паклала на пісьмовы стол запячатаны навюткі нататнік у тоўстай скураной вокладцы, сарвала папяровую стужку, адгарнула тытульную старонку і пачала занатоўваць падзеі мінулага дня. Яе хіліла на сон. Яна адклала ручку ў футарал і паглядзела ў расчыненае акно. Святло настольнай лямпы выхоплівала з цемры няроўнае самшытавае галлё, абсыпанае дробным, бліскучым лісцем.
«Учора за гэтым акном, здаецца, быў бамбук...» -прыгадала Магда — ёй падалося, што дом змяніў арыентацыю. Яна ўважліва агледзела пакой: не, ён быў той самы, учарашні. «Але адкуль за вокнамі іншыя краявіды?» Адказу яна не знайшла.
За сцяной нешта грукнула. Яна прыслухалася: у суседнім нумары гучалі прыцішаныя галасы. Яна выйшла на тэрасу і перагнулася за балюстраду. У вокнах самагубцы гарэла святло. Магда адышлася і здалёк зазірнула ў акно.
У фатэлі пасярод пакоя сядзеў Дамінік. Ненатуральна вывернутыя рукі звісалі з парэнчаў. Нерухомы твар закрывалі чорныя акуляры. Магда наблізілася да шкла. У яе на вачах з-пад Дамінікавых акуляраў выкаціўся і павольна споўз па твары згустак крыві, пакідаючы за сабою шырокі цёмначырвоны след. Магда адхіснулася і кінулася па алеі да яркіх, прарэзлівых агнёў адміністрацыйнага будынка. 3-за маладога стромкага кіпарыса з’явілася постаць:
— Ці не да мяне так спяшаецца пані?
Магда з надзеяй кінулася насустрач, яна пазнала па голасе Анатоля Юра.
-У маім катэджы нябожчык!
Юр застаўся надзіва спакойным:
— ГІані бегла па адміністрацыю?
— Там, у пакоі самагубцы, Дамінік, ён забіты...
— He варта ў чарговы раз збіраць натоўп, хадземце даведаемся, баюся, што гэта зноў прывід, Анатоль азірнуўся і сказаў кіпарысу. — Хадзем з намі, Хведар.
3-за камля выйшаў на алею той, каго Магда сёння бачыла ў бары — паўнатвары мужчына.
— Гэта за час майго адпачынку ўжо трэці выпадак, — абгрунтаваў свой спакой Анатоль. Паўнатвары кіўнуў Магдзе, і яны шпарка пайшлі. Магда за імі. За колькі крокаў да катэджа Магда спынілася
і паказала на вокны, за якімі цяпер ужо не было святла:
— Ён там. Але раней гарэла лямпа.
Мужчыны наблізіліся да акна, у руках Анатоля з’явіўся кішэнны ліхтарык:
— Мінулым разам прывід вісеў у пятлі, — Анатоль скіраваў дакладна сфакусаваны прамень ліхтарыка ў пакой.
— Ён у фатэлі, пасярод пакоя, — Магда выглядала з-за Юравага пляча. ІІрамень слізгануў па столі і спыніўся на скураной абіўцы пустога фатэля.
— Там? — спытаў паўнатвары.
— Так, — адказала Магда. — Але ж нікога няма. Там яшчэ нехта быў, я чула галасы. — Яна падышла да дзвярэй і тарганула клямку — замкнёна. — Трэба бегчы па ключы.
— Ключ у дзвярах. — Анатоль высвеціў накладку замка: з адтуліны тырчэў закручаны штопарам зломак ключа. — Мы з Хведарам сёння спрабавалі трапіць у гэты нумар, але бракуе вопыту — зламалі адмычку. Вокны на шпінгалетах, такім чынам цяпер у нумар не трапіш і з яго не выберашся.
— Калі гэта было? — Магда паторгала зломак.
— Адразу пасля нашай размовы ў бары, — Анатоль узяў Магду пад локаць. — I пасля гэтага ніхто проста фізічна не мог туды трапіць, хіба што прывід. Але, спадзяемся, другі раз ён не з’явіцца.
— А лепш за ўсё не зазіраць па начах у чужыя вокны, — параіў Хведар. — Так спакайней жыць.
— Дарэчы, я вас не пазнаёміў, — спахапіўся Анатоль. — Хведар Абілка, мой сябар, пракурор на
адпачынку, але гэта між іншым, рэкамендую: анекдотчык, распуснік і класны більярдзіст.
— 3 пані Магдай я ўжо знаёмы завочна са слоў Анатоля, — кіўнуў паўнатвары. — А каб апраўдаць рэкамендацыю, успомніў анекдот: «Ідзе мужчына паўз могілкі, бачыць — паміж капцоў нейкі мужык з дзвюма дзяўчатамі забаўляецца. Мужчына спыніўся і ка жа: «Нашто табе дзве, аддай мне адну». Той адказвае: «Вось рыдлёўка, выкопвай колькі трэба...»
— Чакайце з вашымі паліцэйскімі жарцікамі, трэба знайсці Дамініка. Хадземце дазнаемся, — Магда спусцілася з тэрасы, — дзе ён зараз? Пайшлі да яго ў катэдж.
— А калі і там няма? — спытаў паўнатвары.
— Нават калі ён у сябе, то нічога не праясніцца, — прабурчэў Анатоль, але за Магдай пайшоў.
Дарога да Дамінікавага катэджа падалася ў цемры карацейшаю, чым удзень. Нават праз самшытавыя зарасці было відаць, што ў вокнах няма святла. Змрок і безжыццёвая цішыня.
— Нікога, — сказаў Хведар. — Можна вяртацца, бо другой адмычкі ў нас няма.
— Пані спадзяецца, што ён спіць? — спытаў Анатоль.
— Так, — Магда выйшла наперад. — He думаю, каб ён зараз спаў. Трэба паглядзець. Ён ніколі не замыкае дзвярэй.
Магда ўвайшла і запаліла святло. За ёй стаялі Анатоль і Хведар. Упоперак шырокага ложка ляжалі аголеныя Дамінік і Ліда. На іхніх тварах не было ані здзіўлення, ані разгубленасці. Ліда ўсміхнулася і накрылася да пояса прасцінай:
— Кампанія невелька, але бардзо пожондна...
- ...Я, пан ксёндз і дзве курвы, — закончыў Дамінік, падняўся і накінуў халат.
Пані Магдзе прымроіўся прывід у вашым абліччы, — у Анатолевым голасе не было і ценю збянтэжанасці. Ён сеў у прапанаванае Дамінікам крэсла. — Яна спрабавала пераканаць нас, што вы нежывы.
— Спадзяюся, даводзіць адваротнае не трэба, — Дамінік падаў Лідзе кашулю.
- Я бачыла твой акрываўлены твар праз акно, — Магда наблізілася да Дамініка. — Ты быў у чорных акулярах.
— Калі? -спытаў Дамінік.
— Толькі што, — Магда пільна зірнула яму ў вочы.
— Увесь вечар мы не сыходзілі з гэтага ложка, — Ліда паднялася, кароткая кашуля збольшага прыкрывала яе клубы.
Яна села насупраць Юра і паклала рукі на калені.
— Яны кахаліся, — удакладніў Юр.
- Дарэчы, наконт акуляраў, я іх згубіў, відаць, у бары, — Дамінік прыўзняў над сталом бутэльку.
Юр падсунуў шклянку:
— He больш як палову.
Хведар таксама ўзяў шклянку.
- У цябе хваравітая фантазія, — Ліда пазяхнула, выбіла з пачка цыгарэту і перахапіла яе вуснамі. — Ты ж на свае вочы бачыла, як я з Дамінікам выйшла з бара. 3 гэтага часу ён ані на хвілю не адыходзіў ад мяне.
— Зноў прывід? — Юр паднёс агеньчык да Лідзінай цыгарэты. — Неўзабаве і я ў яго паверу, тады канчаткова Дом творчасці ператворыцца ў вар’ятню.
- Нешта занадта хутка людзі на адпачынку пачынаюць верыць у д’ябальшчыну і містыку, — Хведар паставіў на стол пустую шклянку.
- Выбачайце, што перапынілі, — Юр па чарзе пакланіўся Дамініку і Лідзе.
Хведар затрымаўся на парозе:
На развітанне раскажу пра адно здарэнне са сваёй практыкі: ішла цяжарная дзяўчына ўначы праз моглікі і баялася. Выйшаў з-за крыжа хлопец, супакоіў яе. узяўся правесці. Выйшлі яны да брамы. Дзяўчына падзякавала і на развітанне кажа: «Любіш глядзець на зоры?» Хлопец адказвае: «Любіў, покуль жывы быў». У дзеўкі выкідыш. А хлопцу за злоснае хуліганства два гады.
Анатоль Юр, Хведар, а за ім і Магда выйшлі на алею.
- Ты, Анатоль, правядзі Магду, — Хведар на развітанне махнуў рукой і збочыў на высыпаную марскім жвірам сцежку.
— Давядзецца пані прыняць маю прапанову, — Юр асвятляў дарогу ліхтарыкам.
Магда не адказала. Пад падэшвамі яе басаножак храбусцелі і трушчыліся дробныя ракаўкі. Конус жоўтага святла ад ліхтарыка адно згушчаў цемру. Сцішэла, шум шторму змяніўся на цвыркатанне цыкад. Аднак гэтае цвыркатанне і шамаценне рэдкіх аўтамабіляў на шашы толькі падкрэслівалі сцішанасць субтрапічнай ночы.
— Маўчанне прымаць за згоду?
Святло ліхтарыка зламалася на сходах Магдзінага катэджа, і Юр абапёрся на парэнчы.
— Пачынаю падазраваць, што вы наўмысна страшылі мяне, каб я збаялася спаць сама, — Магда пацэліла ключом у замок, — але ў пана нічога не атрымалася. Я не палахлівая.
— Для пачатку на філіжанку кавы я магу разлічваць? — не дачакаўшыся адказу, Юр увайшоў у нумар і прычыніў дзверы.
— Тады гатуйце самі, — Магда паставіла на стол бляшанку кававых гранул, кіпяцільнік і шклянкі, — вада ў графіне.
Магда кінула на руку шаўковы халат: вышыты золатам агнявы цмок узвіўся і бездапаможна павіс на яе локці.
— Нашто пані ідзе распранацца ў ванны пакой? — Юр запаволена ўсадзіў штэкер у разетку. — Даверце гэтую справу мужчынскім рукам.
— Я іду пераапранацца. I кіньце заляцацца. Са мною нумар не пройдзе.
— Пані мяне не даацэньвае. Я ў форме, і скарыстоўваць мяне для гатавання кавы — марнатраўства.
Магда не адказала і прычыніла дзверы.
— He замыкайцеся, раптам што здарыцца, — крыкнуў Юр.
— Стары маркітун, — Магда распранулася і паглядзела на сябе ў люстэрка, адкруціла масіўны парцэлянавы махавік крана. 3 нікеляванага раструба на яе далоні пацякла тонкім струменьчыкам загусцелая чорная кроў. Магдзе заняло дух. Кран здрыгануўся і чмыхнуў: у ракавіну паляцелі крывавыя пырскі,
а за імі следам шырокім веерам выбухнула халодная, што снег, вада.
Нарэшце Магда закрычала. У ванны пакой уварваўся Анатоль Юр:
— Дзе прывід? — Юр спыніў позірк на Магдзіных грудзях і болей яго, відавочна, нічога не цікавіла. Магда забылася, што на ёй няма вопраткі.
— Кроў. У кране кроў, — яна ўсё яшчэ трымала раптоўна збялелыя далоні пад струменем празрыста чыстай вады.
— Я бачу, — пагадзіўся Юр, — гэта галюцынацыі або яшчэ горай.
Юр закруціў кран і паклаў ёй руку на плячо.
— Прэч адсюль, — Магда адштурхнула яго і накінула халат. — Там сапраўды была кроў.
Я веру.
— Яе змыла струменем вады, — Магда ізноў адкруціла кран: пайшла звычайная вада. — Вось бачыце.
— Я не пярэчу. Пані пераконвае хутчэй сябе, а не мяне.
— Вы прымаеце мяне за шызафрэнічку? — абурылася Магда.
— За эксгібіцыяністку, калі не блытаю з эратаманкаю: я маю на ўвазе тых, каму падабаецца дэманстраваць свае геніталіі. Хадземце на каву.
У гасцёўні яны селі па розныя бакі стала. Кава ў прысадзістых літых шклянках глядзелася, як беларускі бальсан. Колькі хвілін яны моўчкі чакалі, покуль астыне напой.
— Пані дазволіць запаліць?
Магда падсунула да яго пачак цыгарэт і вымытую да рыпення попельніцу. Юр дастаў з задняй кішэні алюмініевы партсігар з залатой гаванскай каронай. Пальцы завучана адламалі кароткі муштук на цыгары і кінулі ў попельніцу. Смалісты водарны дым расцёкся па столі.
— Я прыгадаю адну цікавую гісторыю, — распачаў Анатоль ІОр, — якая здарылася са мною гадоў дваццаць таму.
ГІСТОРЫЯ ПРА МАРУ
Аднаго разу трапіў я ў мястэчка паміж Гомелем і Мінскам. Запрасілі мяне на літаратурную вечарыну на заводзе «Чырвоны шыннік». Пасялілі ў драўляным двухпавярховым гатэлі. ІІасля вечарыны застаўся я на танцы і пазнаёміўся з дзяўчынаю гадоў семнаццаці-васемнаццаці. Запрасіў яе да сябе ў нумар. Па дарозе зайшоў у буфет і пазычыў бутэльку каньяку, папрасіў, каб кошт каньяку ўключылі ў рахунак, які аплачваў завод, бо на той час зусім застаўся без грошай. Нумар мой быў просты і без выгодаў: жалезны ложак, адно крэсла і стол.
Выпілі па паўшклянкі, і дзяўчына сама пачала распранацца. Было гэта на Каляды, стаялі маразы. Скінула яна спадніцу, а там пад ёй цёплыя байкавыя рэйтузы да каленяў. Мяне гэта ўразіла, бо сталічная дзеўка зняла б рэйтузы разам са спадніцаю, а гэта нават не збянтэжылася.
Пасадзіў я яе да сябе на калені, ды, раптоўна, грукат у дзверы — адміністратар прыйшоў сварыцца з-за дзеўкі. Нехта яму падказаў. Давялося адчыняць.
А дзеўка адно што паспела — нацягнуць рэйтузы і накінуць паліто.
Праз гадзіну ў мяне адыходзіў цягнік. Правёў я яе да дому, а сам на вакзал. Сеў у мяккі вагон. Адзін на купэ. Прайшоўся па вагоне, пашукаў, з кім дапіць каньяк, і нікога не знайшоў, нават правадніца недзе знікла. Заслаў канапу, згасіў святло і лёг. Гляджу, адчыняюцца дзверы і заходзіць дзяўчына, скідае паліто моўчкі, а на ёй адны рэйтузы, кінулася яна да мяне.
— Ты куды? — пытаюся.
— Паеду з табою ў Мінск.
Ці ты ашалела?! Як жа ты паедзеш? У адных рэйтузах?
— Нічога, паеду.
— Гэта ж смешна.
— Няхай сабе, — адказвае яна, ды давай мяне абдымаць і цалаваць.
Расклала мяне на канапе. Уселася, рукамі ў плечы ўпёрлася, і як пачне слакатаць — смеху як не было. Я туды-сюды — не магу вырвацца. Гляджу, пачала яна з твару мяняцца — ледзь не самлеў. Бачу — ужо не дзяўчына, а нейкая пачвара. Прыбірае яна розныя звярыныя аблічча: то ваўчыцаю абернецца і сліна з языка цячэ, то вялізнаю савою і дзюбаю ў бакі водзіць, то мядзвежаю поўсцю пакрыецца.
Спыніўся цягнік на станцыі. Маё акно пад ліхтаром. Бачу, а на ёй скуры няма і вантробы відаць. Ухапіўся рукой за парэнчыну, упёрся нагамі і вывернуўся з-пад яе. А яна на калідор выскачыла. Я следам. Гляджу, у адчынены тамбур вылятае варона, а на калідоры нікога няма.
Пазней здагадаўся я, што гэта была Мара.
* * *
Анатоль пусціў у столь колца едкага дыму, яно ўдарылася ў плафон і страціла форму.
— Ну і?.. — спытала Магда.
— Усё.
— Што было далей?
— Дапіў каньяк і лёг спаць.
— Дык пан ужо меў справу з тым светам, а цяпер не верыць у яго? — паківала галавой Магда.
— А хіба ў такое можна верыць? Я нават самому сабе не веру. Раніцай, калі прыехалі ў Міенск, начныя прыгоды ўспрымаліся нібыта сон.
— А для мяне няма розніцы паміж сном і рэальнасцю: і тое, і гэта існуе як успамін, — Магда паднялася. — Ужо позна, я хачу адпачыць.
— Чакайце, — Юраў тон змяніўся, — нам варта пагаварыць шчыра. Сядайце.
Магда насцярожылася, але ўсё ж вярнулася да стала.
— Я перакананы, што пані прыехала сюды не адпачываць.
— Так, — спакойна пагадзілася Магда. — Як і пан.
— Пані шукае каралеўскую карону Вітаўта Вялікага, — упэўнена сказаў Юр.
— Я шукаю брата.
— Ваш брат — Эдвард Астрожскі? — відавочна, Юр не быў да гэтага падрыхтаваны, але хутка авалодаў сабой. — Цяпер разумею, чаму вы так зацікавіліся Дамінікам і Лідай. Ліда была Эдвардавай каханкай і апошняй бачыла яго перад знікненнем.
— Апошнім яго бачыў забойца, — пераканана вымавіла Магда.
— Вы ўпэўнены, што ён нежывы?
— Я варажыла, яго няма на гэтым свеце.
— Спадзяюся, вы не лічыце, што яго забраў прывід?
— Яго забіў той, хто ўдае прывідаў. Вы былі знаёмы з маім братам?
Збольшага, як з вамі. Але яго я не паспеў папярэдзіць, каб асцерагаўся Дамініка. А ён ім верыў, як і пані.
— Я нікому не веру. I ў шчырасць не веру таксама, — Магда паднялася.
— А я не веру ў прывідаў, і тым, хто гаворыць, што іх бачыў. Гэта як з крывёю ў кране, расказваць можна, што хочаш. А існуюць толькі рэальныя людзі, якім выгадна, каб іншыя верылі ў прывідаў.
Анатоль Юр выйшаў з катэджа. Магда замкнула дзверы на два павароты і легла ў ложак. Праз хвіліну яна правалілася ў сон, але на мяжы свядомасці і цемры сну адчула, як захістаўся пакой, і здалося, што катэдж нібыта паварочваецца вакол нябачнай восі і месячнае святло сыходзіць з яе заплюшчаных павек.
* * *
I сніліся ёй сны.
ГІСТОРЫЯ ПРА ВІТАЎТА ВЯЛІКАГА I Д’ЯБЛА
Выправіла польская шляхта злодзеяў, каб перахапіць каралеўскую карону Вітаўта Вялікага, якую везлі пад аховаю з Ватыкану. Ды толькі не ўдалося
ім гэтага зрабіць. Знайшлі яны адно перабітых рыцараў і жаўнераў, ды разбітую скарбонку, у якоіі везлі тыя карону, бо апярэдзіў іх Д’ябал. Наляцеў са сваім войскам, пазабіваў ахову і забраў карону сабе.
Даведаўся Вітаўт, што карона ў Д’ябла, і пачаў меркаваць, як сустрэцца з ім. Але Д’ябал сам прыйшоў да яго ўначы і сказаў:
— Прадай мне душу, і вярну табе карону.
I не згадзіўся Вітаўт. Тады Д’ябал усклаў карону сабе на галаву і сказаў:
— Карона твая адгэтуль будзе належаць мне, і стану я каралём у тваёй зямлі. I ніколі не будзе мець караля апроч мяне. I зраблю я сабе новую сталіцу, а тваю — Вільню, аддам паганцам на здзек; будзе мая сталіца ў Мінску. Пабудую сабе замак і адтуль буду панаваць над усёй Беларуссю.
Кінуўся Вітаўт на яго, але Д’ябал знік. He вытрывала Вітаўтавае сэрца, і адразу ж сканаў ён. А Д’ябал і дагэтуль каралём над Беларуссю.
* * *
Магда прачнулася, як настройвала сябе, рана. Сонца толькі ўзнялося над роўняддзю вады і падфарбоўвала даламітавыя скалы празрыста-ружовым святлом. На ўзбярэжжы не было ніводнага чалавека. 3-пад чарады дашчаных лежакоў вылез і прычапіўся за Магдай валацужны сабака, худы, з чырвонымі вачыма. Ён бег за ёю на адлегласці, баючыся наблізіцца, але і баючыся адстаць.
Магда выйшла з мястэчка. Перад ёю разаслаўся некрануты пасля шторму і сапсаваны хвалямі жвір
пляжа. Яна ўсё ішла ўздоўж мора. Сабака асвойтаўся і выбег наперад. На плячы ў Магды матлялася спартовая валізка. Праз волкае ранішняе паветра ля самага падножжа ўкрытых трапічным лесам гор выразна вымалёўваліся абрысы напаўразбураных, патрушчаных часам муроў. За імі ўздымалася такая ж безжыццёвая візантыйская базіліка.
Чым бліжэй Магда падыходзіла да руін, тым большымі рабіліся валы сухіх водарасцяў і карчоў. Напэўна, людзі тут бывалі зрэдку, і пляж ніхто не даглядаў. Раптам сабака матлянуў галавой і закруціўся вакол некранутых свежых слядоў, што вялі ад мора і знікалі на парослай чэзлаю травою раўніне.
Магда прымерала сваю нагу да адбітка на пляжы. След быў большы і шырэйшы. Сабака колькі разоў адбягаўся, але вяртаўся зноў, нібыта клікаў Магду за сабою. Ён. відавочна, непакоіўся і нечага баяўся. А калі ўбачыў, што Магда падалася да руінаў, пабег назад у мястэчка.
Магда мінула браму занядбалага манастыра і апынулася на пляцы, што зарос рэдкім хмызняком. Перад ёй паўстаў пазбаўлены дэкору фасад храма. У правалах вокнаў свяціўся блакіт неба. Па краях праваленага купала, як парцэлянавыя анёлы, сядзелі белыя чайкі. Магда зайшла за апсіды і агледзелася: густы хмызняк паміж цыклапічных блокаў і абламаных калон.
Магда вызначыла напрамак і пачала прадзірацца праз шыпшынавыя зарасці, абсыпаныя буйнымі чырвонымі ягадамі. Галлё чапляла шыпамі за лёгкую блузку. У прагале з’явіўся прысадзісты,
выкладзены з базальтавых блокаў калодзеж. Магда зрабіла неасцярожны крок да яго, і шып засохлай галінкі балюча ўпіўся ў сцягно. На апаленай скуры выступілі кроплі крыві. He зважаючы на боль, Магда прысела на край калодзежа і схілілася над чорным жаралом студні. Яна падштурхнула далонню зломак плінфы і скінула яго долу: было чутно, як, адбіваючыся ад сценак студні, зломак ляціць у бяздонне. Удару аб дно яна не паспела пачуць. Поруч на пліты калодзежа лёг цень — Магда ўскочыла і азірнулася. Перад ёю стаяў Дамінік Рэй.
— Тут глыбока, сцеражыся, каб не сарвацца.
— Нашто ты тут? — Магда зрабіла крок у бок.
— Цябе чакаў, але не дзеля таго, каб укінуць у студню, — Дамінік заўважыў кроў на Магдзіным сцягне: — Але ты не асцярожны чалавек.
— Шыпшына, — Магда прыклала да драпіны насоўку.
— Ты не здзівілася, што я чакаю цябе.
— Я ведала — тут нехта ёсць, адно не спадзявалася, што гэта ты. Прыплыў на маторцы?
— Так. Нам трэба пагаварыць пра твайго брата.
— Адкуль ты ведаеш, хто мой брат?
— Эдвард мне расказваў пра цябе. Мы шукалі тут разам, — Дамінік паказаў на жарало студні. — Царык загінуў, а твой брат знік. Я ўжо не спадзяюся, што ён жывы. Ты, відаць, таксама.
— Эдвард знайшоў карону?
— Мы знайшлі карону, але яна знікла, — Дамінік падаў Магдзе руку. — Давай выйдзем з зарасцяў, я не маю пэўнасці, што мы тут адны.
Яны няспешна ішлі ўздоўж высокаіі абарончай сцяны.
— Вы знайшлі? — перапытала Магда. — Эдвард збіраўся шукаць адзін. Пра карону ён расказаў толькі мне.
— Я працаваў у архівах і бібліятэках, збіраў матэрыял пра Вітаўта Вялікага, Ягайлу — і выпадкова заўважыў, што наперадзе мяне нехта заказвае і грунтоўна вывучае літаратуру па першай чвэрці пятнаццатага стагоддзя. Я, каб не губляць час на падборку, проста стаў заказваць тое, што і ён.
— Ты ведаеш старагрэцкую?
— Мяне кансультаваў Царык, рабіў для мяне пераклады з лаціны і грэцкай. Я не заўважыў бы той дакумент. Падзеі ў Візантыі мяне не цікавілі, але яго заказаў Эдвард. Так мы з Царыкам даведаліся пра Вітаўтаву карону. Спачатку не паверылі, як і ўсе, хто чытаў тую ахоўную грамату перад намі. Але, дзеля цікаўнасці, я вырашыў сустрэцца з Эдвардам. Сама разумееш, як я адрэагаваў, калі даведаўся, што Эдвард з’ехаў у Кок-Тэпэ, сюды, дзе схавана карона Вялікага князя. Я і Царык паехалі следам. Знайшлі Эдварда і сказалі яму, што ведаем, дзеля чаго ён тут.
— I як ён на гэта адрэагаваў? — Магда прысела на каменную прыступку і закінула нагу на нагу.
— Мусіць, пашкадаваў, што не знішчыў ахоўную грамату ў сховішчы, але нічога ўжо зрабіць не мог. Яму давялося пагадзіцца з намі. — Дамінік стаяў насупраць сонца, і ў контрсвятле Магда не магла разгледзець яго твару.
— Эдвард сапраўны навуковец, а не злодзей, каб нешта нішчыць. Думаю, для цябе не будзе навіною
тое, што я скажу: цяпер граматы ў сховішчы няма — гэта ж вы з Царыкам знішчылі яе!
— Я зняў ксеракопію, а дакумент пакінуў, бо не адразу павсрыў у яго. Але калі ты кажаш, што дакумент знік, то я здагадваюся, хто яго ўзяў, — Дамінік павярнуўся бокам, яго чаканны профіль наклаўся на залаты дыск сонца. — Яго ўкраў Анатоль Юр. Я перакананы, што ён таксама палюе на карону.
— Так, — пагадзілася Магда, — учора я гаварыла з ім, дакладней, ён са мною. ІОр згадаў карону Вітаўта Вялікага.
I ты прызналася, што шукаеш карону? — занепакоена спытаў Дамінік.
— Я шукаю брата. Карона на самай справе мяне не цікавіць, — Магда запаліла, агеньчык запальнічкі заставаўся нябачным у сонечным святле.
— А мяне цікавіць толькі карона. Карона Вітаўта Вялікага, беларускага князя, уладара Еўропы. Карона Беларуска-літоўскай зямлі ад мора і да мора. Я трымаў яе ў руках — святы сымболь нашага адраджэння. Яе ўкралі ў Вітаўта, у майго народа, і з гэтага пачаўся заняпад, які доўжыцца і да сёння. А я даў сабе слова, што яна вернецца, і ўваскрэсне Вітаўт, які ўскладзе карону і, як кароль, павядзе ў «залаты век». Карона — гэта той сымболь, якога сёння нестае нам, каб узняцца і перамагчы. 3 кароны пойдзе нашае адраджэнне...
— Так мяркуеш ты. Я ведаю, як меркаваў Эдвард. А ці быў Царык вашым аднадумцам? — Магда перапыніла Дамініка.
Ледзь заўважны дым узнімаўся па абарончай сцяне, зліваўся з блакітам неба.
— He, Царыкам ён быў па падробленым пашпарце, а на самай справе ён польскі яўрэй, які дапамагаў мне пісаць сцэнарый, і карона яго цікавіла адно як кавалак золата і жменя дыяментаў. Віза не дазваляла яму выехаць за межы Беларусі, але гэта дэталі. Яго найбольш цікавілі грошы, і калі ён прыкінуў, колькі зможа на ёй зарабіць, то ледзь не звар’яцеў. Мы ж з Эдвардам цвёрда вырашылі, што вернем яе на Радзіму. Адразу ж паўстала праблема: каму пакінуць карону на захаванне. Дамовіліся перадаваць штодня адзін аднаму, бо ў такой справе не мелі права на давер. Кінулі жарабкі — на першую ноч выпала Царыку. Карона засталася ў яго, а Эдвард абяцаў сачыць за ім. Эдвард жыў у тваім нумары, а Царык за сцяною. Раніцай Царыка знайшлі з гарпуном у шыі. карона знікла.
— I ты стаў падазраваць Эдварда? — спытала Магда.
— Так, я і зараз упэўнены, што яго забіў Эдвард, больш не было каму.
— Я думаю інакш.
— Я разумею, ён твой брат.
— Мяркуеш, ён забіў Царыка, забраў карону і праз тыдзень уцёк, а мяне прыслаў сюды, каб я пераканала цябе ў яго смерці?
— Пасля смерці Царыка карона была ў твайго брата, я гэта адчуваў. Ён не мог наважыцца пазбавіцца ад мяне: адна справа забіць яўрэя за ідэю, а іншае — свайго аднадумцу.
— Калі разважаць як ты, то выходзіць: карона ў Эдварда, пра гэта ведаеш толькі ты. Ты забіваеш яго і забіраеш карону...
— I што? Хаваюся тут, чакаю цябе, каб укінуць у студню? Каб карона была ў мяне, то навошта мне заставацца? Я б адразу ж уцёк. Значыцца, не я забіў твайго брата.
— Я гэтага і не сцвярджала, адныя абстрактныя развагі, — Магда паднялася.
Дамінік падаў ёй руку, і яны ўзняліся на прыступкі да храма. Успуджаныя чайкі ўзляцелі ў паветра. Сонца выйшла з-за шчарбатых муроў, і зрабілася адчувальнай ягоная гарачыня. 3 самага купала cap ваўся і прашаргацеў па сцяне маленькі каменьчык, і пакаціўся Магдзе пад ногі — яна падняла і ўзважыла яго на далоні.
— Усё было дакладна так, як напісана ў грамаце? — спытала яна.
— Так. У шыпшынавых зарасцях і дагэтуль схаваны канат, па якім мы спускаліся ў студню. Цяпер у ёй няма чаго браць, так што не страшна, калі хто і залезе, — Дамінік пытальна паглядзеў на Магду.
-■ Ты паможаш мне трапіць туды. Я мушу паглядзець на тое месца.
— ГІайшлі.
He зважаючы на калючае галлё, яны зноў выйшлі да студні. Дамінік разматаў бухту каната, завязанага дзе-нідзе вузламі. Свабодны канец абкруціў вакол зломка калоны і праверыў надзейнасць вузла.
— Я палезу першым і падстрахую цябе, — Дамінік знік у чорным жарале студні.
Магда перакінула рэмень валізкі цераз плячо і замацавала на ім мініяцюрны электрычны ліхтарык.
Чакала, покуль аслабне канат. Навокал была наструненая цішыня. Са студні цягнула холадам і небяспекай. На нагрэты сонцам камень калодзежа выскачыла і імкліва знікла пясчаная яшчарка. Канат правіс, і з глыбіні пачуўся Дамінікаў голас:
— Спускайся!
Магда перакінула нагу на край калодзежа, колькі было сілаў сціснула канат і павісла над цемрай. ГІершыя метры даліся цяжка, шурпаты джутавы канат апякаў далоні. Магду разгойдвала, і яна збіла сабе плячо аб каменную кладку вузкага канала студні. Чысты лапік неба ўсё меншаў. Ліхтарык выхопліваў са змроку абімшэлыя камяні кладкі. Здавалася, спуску не было канца.
Нарэшце яна адчула, як яе падхапілі Дамінікавы рукі. Ён упінаўся нагамі і спінаю ў процілеглыя сценкі. Студня ішла яшчэ ніжэй. Праваруч ад яго кладка была праламаная. 3 пралому павявала пройма.
— Вось тут, пад крыжам, — Дамінік адвязаў ліхтарык і высвеціў вышэй пралому рэльефны шасціканцовы крыж. — Мы адразу знайшлі пазначанае месца і разбілі кладку альпенштокам.
Дамінік дапамог Магдзе залезці ў пралом. Намацаў у нішы высокую бляшанку з парафінам і запаліў кнот. Самаробная паходня асвятліла цыліндрычную столь. Яны пайшлі вузкім, толькі праціснуцца аднаму, ходам.
— Я назад не выберуся, — шэптам сказала Магда.
Я падымуся першым, ты абвяжашся канатам, і я цябе выцягну.
— Як у казцы пра падземнае каралеўства. Старэйіпыя браты выцягнулі скарб, а малодшага так і пакінулі ў студні.
Дамінік не адказваў. За наступным паваротам ход раздвойваўся. Дамінік упэўнена выбраў напрамак. ГІраз колькі крокаў паходня высветліла невялікае высечанае ў даламітавай скале памяшканне.
Агонь у бляшанцы затрапятаўся, і Дамінік затуліў яго ад скразняку. Перад імі ў прывідных сполахах агню паўстала прастакутная мармуровая пліта з такім жа, як у студні, шасціканцовым крыжам. Пад ім былі высечаны лацінскія літары: «REX». Дамінік аберуч узяўся за паедзеную купаросам бронзавую скабу:
— Узнімі паходню.
Пліта захрабусцела, як жорны, і павярнулася вакол сваёй восі. 3-за пліты вываліўся аголены труп. Магда пусціла паходню і ўскрыкнула:
— Эдвард!!!
Дамінік схіліўся над нябожчыкам і пасвяціў ліхтарыкам яму на твар:
— Так, гэта Эдвард.
Магда ўкленчыла і з каменным тварам глядзела на праломлены чэрап брата.
— Яго забілі вось гэтым, — Дамінік дастаў з-за пліты альпеншток у плямах запечанай крыві.
— Ты знайшоў мяне, Эдвард, — Магда схілілася да самай падлогі, і яе валасы леглі на шурпатыя камяні.
Дамінік паклаў ёй руку на плячо. Магда не адрэагавала. Яна бязгучна плакала, схаваўшы твар у далонях.
— Ты павінна ехаць адсюль, — сказаў Дамінік. — Забілі Эдварда — заб’юць і цябе. А я паведамлю, каб шукалі забойцу. Ён не спыніцца і не паедзе адсюль, покуль не знойдзе карону.
Уладам? — Магда выпрасталася і адняла ад твару далоні, яе вочы былі сухімі. — He, я адпомшчу сама. Я пакараю забойцу і вярну карону на Бацькаўшчыну.
— Дзе пахаваем Эдварда? — Дамінік сеў пад сцяною і зноў запаліў паходню.
Тут. За плітою, — Магда скіравала прамень ліхтарыка ў нішу.
— Сапраўды. Мы ж на чужыне. I свае праблемы мусім вырашаць самі. Нам нельга рызыкаваць каронай.
— Мы і на сваёй зямлі чужынцы.
— Да часу, — Дамінік падняўся і прыўзняў упруцянелага нябожчыка. — Мы вернемся туды з каронай.
* * *
Мора выкінула на бераг чарговую хвалю. Паміж каменьчыкаў мільгануў бліскучы панцыр краба. Анатоль Юр запусціў руку ў жвір і злавіў яго. Краб паспрабаваў вывернуць клюшню і схапіць Юра за палец, але не мог дацягнуцца.
Юр выпрастаўся і пайшоў па ўзбярэжжы да пірса, першы ўзровень якога быў усяго на метр вышэйшы за пляж. Тут ляжалі перакуленыя лодкі і катамараны. 3-пад зачыненай брамы ангара выходзілі іржавыя рэйкі апарэляў і знікалі ў моры. Над першым
узроўнем быў другі, ён узнімаўся на высокіх бетонных палях. Там стаялі лежакі, шэзлонгі. Драўляныя жалюзі навеса рассякалі ранішняе святло на квадраты. Знізу здавалася, што на салярыі нікога няма.
Анатоль Юр узняўся па металічных сходках на другі ўзровень. У самым канцы салярыя, там, дзе ён звісаў над морам, на лежаку загарала аголеная жанчына. Яе твар быў закрыты саламяным капелюшом. Юр пусціў краба і пайшоў уздоўж пустых лежакоў так, нібыта шпацыраваў па сталічным праспекце. На ім былі выцвілыя да белі палатняныя нагавіцы і расшпіленая, адно што завязаная на вузел крацястая кашуля. Юр спыніўся ў тарцы салярыя насупраць жанчыны і абапёрся на трубчасты парапет. Жанчына не зварухнулася нават тады, калі Юр выняў свой заўсёдны партсігар і запаліў, адламіўшы муштук. Анатоль і не спяшаўся распачынаць размову, ён моўчкі паліў і засяроджана вывучаў жаночае цела: невялікія грудзі, падцягнуты жывот, над якім ледзь прыкметна праступалі рэбры, вузкія сцёгны і натрэніраваныя лыткі выдавалі ў ёй спартоўку. Нафарбаваныя маціцовым лакам пазногці блішчэлі на сонцы.
— У пані пекныя грудзі, не завялікія і не замаленькія, якраз узяць у руку, рыхтык у адной маёй каханкі з Прускага ўзбярэжжа, — Анатоль Юр сеў на суседні ляжак.
— Гэта было гадоў сорак назад? — Ліда зняла капялюш і перакулілася на жывот, на плячы праступіў адбітак махровага ручніка.
— Сорак шэсць, мне было гадоў шаснаццаць, а ёй, як вам — за трыццаць.
— Стары слакатун, мне дваццаць пяць! удала крыўду Ліда.
— А гэтак казала адна з маіх сёлетніх каханак. у яе такія ж гладкія і прывабныя клубы, як у вас, але ўсё астатняе ў іншым стылі, я сказаў бы, эклектычным, — ІОр падняўся і занёс цыгарны канар у сметніцу. — Я таксама распрануўся б, але баюся, што не саўладаю з сабою. Мы ж тут, як у вітрыне.
— Хворае сэрца?
— На жанчын.
Ліда паднялася: на яе смуглым целе не было і следу ад купальніка. Яна накінула халат і падперазалася срабрыстым паскам.
— Я не люблю працаваць на публіку, — Ліда распусціла і расчасала валасы.
— А ў бары з Дамінікам — усе толькі і глядзелі на вас?
— У бары было натуральна, і я там, здаецца, не распраналася.
— Але да гэтага ішло, толькі вы чамусьці хутка зніклі, не было яшчэ і дванаццаці.
— Мяне спудзілі, — Ліда развярнула шэзлонг да мора, села ў яго і паклала ногі на парэнчы парапета.
— Хто? — Анатоль абапёрся на парэнчы поруч з Лідай.
— Д’ябал, з пэўнага часу ён усюды сочыць за мною.
— Нават у ложку?
— Таму я асцерагаюся заставацца нанач адна. А ўсё пачалося з майго вяселля.
ГІСТОРЫЯ ПРА Д’ЯБЛА I ЛІДУ
Перад сваім вяселлем ездзіла я ў адведзіны да дзеда. Ён і пытае, куды паедзем пасля касцёла. А калі ўчуў, што гуляць будзем у музычнай кавярні, вельмі ж занепакоіўся і пачаў упрошваць, каб пасля поўначы не танцавалі. Бо ў поўнач абавязкова здараецца якое-небудзь ліха. Я дэкларавала, што споўню яго просьбу.
Праз тыдзень гулялі вяселле, і я пра сваю абяцанку забылася. Пасля вянцу ў кавярні пачаліся такія скокі, што немагчыма расказаць. Хто там чуў, калі прабіла дванаццаць?! Акурат у поўнач сярод залы з’явіўся прыгожы паніч у белым гарнітуры і белых пальчатках. Mae госці падумалі, што ён сябар жаніха, а жаніховы — што мой сваяк. А я выпіла дастаткова, каб ні пра што не задумвацца. I не вельмі здзівілася, калі ён запрасіў мяне на танец. Выйшлі мы да сцэны. Кінуў ён банкноту музыкам і папрасіў, каб зайгралі для нас новую, але абавязкова доўгую мелодыю. Зайгралі музыкі, і пайшлі мы танцаваць. Мой паніч падхапіў мяне і пачаў круціць, падкідаць і перахопліваць, ажно ў мяне галава закружылася, а ён яшчэ рытм абцасамі выбіваць паспявае.
Пачаў прыглядацца кантрабасіст, чым жа ў паніча абцасы падбітыя, што так грукаюць. Божа літасцівы — а ў яго капыты! Кантрабасіст далей басы шчыпле, ды паціху аркестрантам гаворыць: «Хлопцы, зменім мелодыю і грымнем «Святы Божа, Уладар сусвету». Глядзіце, з нашаю маладою сам Д’ябал танцуе».
Толькі пачалі музыкі святы гімн, дык паніч у дзверы — і наўцёкі. А там поўна вясельнікаў. Ён капытом шыбу высадзіў і праз акно вышмыгнуў. Каб не ўратаваў мяне кантрабасіст, то я, можа, даўно з Д’яблам у пекле была б. Вось таму я ніколі пасля дванаццаці не балюю.
* * *
— Спадзяешся гэтым уратавацца, не дапаможа. — Анатоль палашчыў Лідзіну точаную смуглаватую лытку, — яму без розніцы, ноч ці дзень, абы дванаццаць гадзін. — Анатоль паказаў на гадзіннік.
— Апоўначы і апоўдні я асцерагаюся малазнаёмых мужчын, — Ліда захінула крысо халата.
Хвалі мерна, як гадзіннік, білі ў палі салярыя. I тут, на вышыні, іх нямоцныя ўдары рабіліся адчувальнымі. ГІраз застылае спякотнае паветра прабілася гудзенне рухавіка. 3-за мыса ўзнікла і легла ў галс маторная лодка. Яна ішла на поўнай хуткасці, глісіруючы па марской паверхні, кіравала да пірса. У лодцы было трое: на карме Магда і Дамінік, а за штурвалам Кадук. Юр перахапіў Лідзін расчараваны позірк.
— Здаецца, учора быў іншы расклад?
Ліда не адказала. Лодка збавіла хуткасць і прышвартавалася да пірса, Дамінік дапамог Магдзе ўзняцца на сходы. Яны разам пайшлі ў парк. Кадук зацягнуў лодку на паўзатопленую платформу на канцы апарэляў, адамкнуў ангар і ўключыў электралябёдку. Платформу разам з лодкай зацягнула ў ангар.
— Мо, і мы пойдзем? — прапанавала Ліда.
— Да пані? — удакладніў Юр.
Яны спусціліся металічнымі сходамі з салярыя. Прыступкі звінелі пад цвёрдымі абцасамі Юра, Ліда ж ішла бязгучна, як котка.
Да катэджу яны дайшлі моўчкі. Перад тэрасай Ліда спыніла Юра:
— Чакайце, хвілінку, я зайду першая, у мяне не прыбрана, — Ліда пагойдвала ключом, заціснуўшы ў пальцах металічную бірульку.
— Ложак прыбіраць не варта, — Юр ашчэрыў зубы і нечакана выхапіў ключ з Лідзінай рукі. Яна паспрабавала заступіць яму дарогу, але ён усё адно адамкнуў дзверы і першым увайшоў у пакой.
У катэджы сапраўды было непрыбрана: на разасланым ложку валялася чорная карункавая бялізна, на спінцы фатэля віселі доўгія панчохі, каля ложка на падлозе рассыпаны стос газет і часопісаў.
Я не люблю, калі ключы забіраюць, нават у жарт, — Ліда сабрала і закінула бялізну ў шафу.
— Я хацеў, каб ты трохі зазлавала, але не ўсур’ёз, — Юр адгарнуў край прасціны і сеў на ложак. — Ты ж нічога крымінальнага не хаваеш, каб так непакоіцца? — Юр прыўзняў падушку і зазірнуў пад яе. — Адна мая каханка заўсёды трымала зброю ў ложку, покуль яе не застрэлілі. Яна служыла ў паліцыі.
— Я трымаю зброю ў іншым месцы.
— Я таксама, — Юр кінуў падушку на сярэдзіну ложка.
— Чакайце, я зараз, — Ліда зайшла ў ванны пакой.
Палілася вада. Юр адразу ж падаўся ў кабінет і агледзеў шуфляды пісьмовага стала. Яго зацікавіла адна, замкнёная. Юр падсунуў крэсла і зазірнуў на шафу. Да стала ён вярнуўся з ключыкам у руцэ. Адамкнуў шуфляду і знайшоў нататнік у скураной вокладцы. 3 сангінавага абрэзка вытыркалася папяровая закладка з надрукаванымі літарамі: «Вітаўг Вялікі». Юр прагарнуў нататнік. Сціхла вада. Юр падбег да ложка і схаваў нататнік пад коўдру.
— У лядоўні ёсць віно, — прапанавала Ліда. — Я думала, вы здагадаецеся і знойдзеце самі.
Яна ўзялася за ручку лядоўні.
— Да лядоўні я не паспеў дабрацца, мяне зацікавіў пісьмовы стол.
Ліда азірнулася і сціснула ў руцэ рыльца масіўнай бутэлькі:
— Вы дапытлівы, як кабета.
Халат шырока расхінуўся, але Ліда не прытрымала яго.
— Затое я не займаюся марадзёрствам, — Юр адкінуў коўдру і паказаў Лідзе нататнік: — «Э. А.» — Эдвард Астрожскі, гэты нататнік належаў яму.
Ліда шпурнула бутэлькай у Анатоля Юра. Ён паспеў ухіліць голаў. Бутэлька грымнула ў сцяну, чырвонае віно заліло прасціны.
— Гэта не ўсё, — Юр падбіў нагой стос газет. — Пані толькі выдае сябе за беларуску, а сама чытае жмудзінскія газеты.
— Гэта таксама крымінал? — яна злосна ляснула дзвёркай лядоўні.
— Ты літоўка і палюеш на карону Вітаўта Вялікага. Спачатку ты спакусіла Эдварда, а цяпер
мілуешся з Дамінікам, але думаеш толькі пра карону.
— Так, я літоўка, і карона вернецца ў Літву. Вітаўтас наш князь, а вы, беларусы, быдлячы народ, нават на нацыю не цягнеце. Ані дзяржавы, ані мовы, адно слова — БээСэСэРаўцы. I з якіх толькі нор вы зараз павыпаўзалі?
ІОр падняўся і рушыў на Ліду.
— Я закрычу, — Ліда загарадзілася крэслам.
— Абыдземся без крыку, — Анатоль ударыў па крэсле нагой і яно адляцела да стала.
Ліда адступіла пад сцяну. Юр кінуў нататнік на стол і зрабіў крок наперад.
— Што табе трэба? — Ліда выставіла наперад далонь.
— Вярні карону, — ІОр схапіў яе за руку.
— Я нават не бачыла яе.
— Яна была ў Эдварда, калі ён знік. Нататнік ягоны ў цябе, значыць, і карона недзе тут. Раю вярнуць мне, — па Анатолевым твары было відаць, што ён не блефуе.
— Нататнік я знайшла ў Дамініка.
— Эдвард пакінуў карону табе, ты апошняя, хто была з ім.
— Кароны ў Эдварда не было.
— Я думаю інакш, — Юр кінуў Ліду на ложак.
* * *
Магда сядзела за пісьмовым сталом. Вечарэла. Яна запаліла настольную лямпу. Адразу ж зрабілася ўтульна, але і самотна. Магда сядзела, склаўшы рукі,
перад чыстым аркушам паперы: яна так і не здолела напісаць ані радка. Поруч ляжала непадпісаная капэрта. Яна нават не зварухнулася, калі ціха пастукалі ў дзверы. Грукат паўтарыўся.
— Незамкнёна! — сказала яна і выйшла ў гасцёўню.
У дзвярах стаяў Дамінік. Белая шаўковая кашуля, клубны галыптук і шырокія баваўняныя нагавіцы, палатняныя чаравікі. Ён адкінуў з ілба растрапаныя ветрам чорныя валасы. На смуглым твары стома і неспакой. Правёў рукою па чыста паголенай шчацэ:
— Ты не хадзіла вячэраць?
-Я і забылася. — Магда прапанавала Дамініку крэсла.
Некаторы час яны сядзелі ў прыцемку і маўчалі. Ціха гудзела лядоўня. Дамінік нервова то расшпільваў, то зашчоўкваў бранзалет гадзінніка.
— Я мушу ехаць.
Калі?
— Праз два дні. Рыхтавацца да здымкаў. Калі хочаш, паедзем разам.
— У мяне яшчэ два тыдні, — Магда скрыжавала рукі на грудзях.
— Што збіраешся рабіць?
— Я знайду забойцу, — пераканана сказала Магда.
— Заставацца тут небяспечна. Да таго ж мы не прафесійныя следчыя.
— Нешта занадта лёгка ты вырашыў выйсці з гульні! — здзівілася Магда.
— Калі мы сёння хавалі Эдварда, то я зразумеў, што наступнай ахвярай будзе нехта з нас: або я, або ты.
— Ты спалохаўся? — у Магдзіным голасе прагучала пагарда.
— I я мог бы застацца, каб быў упэўнены, што карона будзе ў нашых руках. Але карона, як ты сама разумееш, занадта дарагая рэч, якую можна страціць і лёгка знайсці. He людзі гаспадараць над ёй, а яна, як фатум нашае Бацькаўшчыны, уладарыць над намі. Каб яна давалася ў рукі, трэба мець на яе правы. А яна, дарэчы, забівае. I сама абярэ таго, хто варты яе. Астатнія загінуць. А калі сярод нас не знойдзецца такога, то карона зноў на стагоддзі знікне ў зямлі, да наступнага адраджэння, — Дамінікавы вочы блішчэлі шалёным агнём.
— Ты файны тэарэтык беларускага манархізму, — каб схаваць усмешку, Магда запаліла. — Ты нагадаў мне адну гісторыю пра скарбы.
ГІСТОРЫЯ ПРА СХАВАНЫЯ СКАРБЫ
— У нашай зямлі схавана шмат скарбаў, і на кожным вялікім скарбе сядзіць Злы Дух, які не дае яму выйсці на паверхню і паказацца на свет, бо скарбы належаць людзям, і зямля хоча аддаць іх.
Адзін раз у год яны з’яўляюцца на паверхні — гэта калі судзяць Пана Ісуса. Злыя Духі тады злятаюцца да касцёлаў слухаць набажэнства. Цешацца, што Хрыстос ідзе на смерць. У гэты дзень скарбы адкрываюцца людзям, бо няма каму іх пільнаваць.
Аднойчы, якраз у такі дзень, ішла кабета з немаўлём праз лес. Тут бачыць: ляжыць на паляне
вялікая крушня каштоўных каменняў, золата і срэбра. Паклала яна дзіця на крушню і пачала зграбаць золата ў прыпол. Нагрэбла яго і пабегла хаваць. Вярнулася. Набрала другі прыпол — ізноў мала. А за трэцім разам вярнуўся Злы Дух, бо набажэнства скончылася. I пайшоў скарб разам з дзіцем пад зямлю. Плакала, лямантавала маці, але што тут парадзіш?
На другі год пайшла яна на тое самае месца. I ўбачыла свайго хлопчыка. Сядзеў ён на залатой крушні, гуляў з рондлікам, а апрануты быў у рызманы, пашытыя з размаітых лапікаў. He паквапілася кабета на тыя скарбы, а схапіла хлопчыка і пабегла дадому.
Еў хлопчык у Злога Духа з таго рондліка ўсё, што гандляры не даважвалі людзям, калі прадавалі. А апрануты быў ва ўсё тое, што гандляры не дамяралі, бо ўсё гэта крыўда, гэта ўсё адно Злы Дух забірае, і людзі з таго нічога не маюць.
* * *
— Ты яшчэ здольная жартаваць? — Дамінік узняў голаў.
— Гэта не жарты, — Магда азірнулася на дзверы.
— Дазволіш застацца ў цябе?
— He цяпер, — Магда прыслухалася. — Сапраўды, нехта ідзе.
У нумар без стуку ўбегла Ліда. На ёй быў белы напаўспартовы гарнітур, чорныя кеды, рудыя валасы хаваліся пад чырвоным жакейскім каптурыкам. Па твары было пазнаць, што яна толькі што плакала
і гатовая расплакацца хоць зараз. ГІрыпухлыя павекі і змазаны макіяж, пачырванелы мініяцюрны носік. I пурпуровыя вусны.
— У цябе такі выгляд, -замест прывітання змрочна сказала Магда, — нібыта цябе тры хвіліны таму згвалціў Юр.
— Ты амаль угадала, — Ліда села на тумбачку каля дзвярэй.
— Імпатэнт згвалціць не можа, — пазяхнуў Дамінік. — Кажы, што здарылася?
— Гэты маньяк мяне ледзь не забіў. Спачатку спакушаў, а потым пачаў пагражаць, патрабаваў, каб я вярнула тое, што мне быццам бы пакінуў Эдвард, а ён мне нічога не пакідаў, — на адным выдыху выдала Ліда.
— Ён удакладняў, піто ты павінна вярнуць? — Дамінік глянуў на Магду.
— Тое, што мне пакінуў Эдвард, — спалохана паўтарыла Ліда.
— А што ён табе пакінуў? — Магда падала Лідзе паўшклянкі віна з лядоўні.
— Нічога. Нічога ён мне не пакідаў! — Лідзін голас задрыжэў і сарваўся на крык.
— I за гэта ён меўся забіць цябе? — Дамінік наліў Магдзе і сабе.
— Згвалціць і забіць, — удакладніла Магда.
— Табе жартачкі, — упершыню Ліда ўсміхнулася. — Трапіла б ты на маё месца. Ён пакінуў мне дзве гадзіны на роздум і загадаў прынесці гэтае невядома што на пірс, чакаць яго на салярыі. Смеху ў гэтым мала, я баюся.
— Дзе ён зараз? — спытаў Дамінік.
— Відаць, сочыць за мною, — Ліда з-за фіранкі паглядзела ў акно.
— Хадзем, я пагавару з ім, — прапанаваў Дамінік.
— Я баюся, будзе яшчэ горш, — Ліда камячыла ў кулаку насоўку.
— Тады заставайся тут, а я пайду з Дамінікам, — Магда ўстала.
— Ён убачыць вас і зразумее, што я зноў засталася адна, на другі раз мяне не хопіць.
— Памяняемся вопраткай, — Магда падала Лідзе свой халат. — Распранайся.
Дамінік моўчкі павярнуўся спінай да жанчын. Магда хутка апранула Лідзін гарнітур і заправіла валасы пад чырвоны жакейскі каптурык.
— Зачыняйся, мы вернемся праз гадзіну, — Магда дастала з рыдыкюля стылет, але яе спыніў Дамінік:
— Пакінь яго Лідзе, з табою буду я.
Магда аддала стылет і здзівілася, наколькі Ліда зрабілася падобнаю да яе.
— Выйдзем разам на цэнтральную алею і нібыта развітаемся. Ты падымешся на салярый, а я абыду парк і схаваюся ў бамбуках, недалёка, так каб бачыць цябе.
Дамінік з Магдаю выйшлі на ганак і пачулі, як Ліда павярнула ключ у замку.
Магда выйшла на праменад. Дамінік здалёк махнуў ёй рукой. За сходамі салярыя свяцілася акенца лодачнага ангара. За ім Магда заўважыла Кадука. Ён ляжаў з заплюшчанымі вачыма на лежаку. Са сціснутых зубоў тырчэў бурштынавы муштук люлькі.
Як ні старалася Магда сцішана ступаць, але металічныя сходы гулі, нібыта памінальны звон. На бязлюдным салярыі кідаў невыразныя плямы святла падслепаваты ліхтар. Глыбока ўнізе за парэнчамі выгіналася марская паверхня. На далёкім мысе канвульсіўна ўспыхваў маяк. Чарната мора злівалася з зорным небам, далягляду не існавала, недзе паміж зораў і іх адбіткаў праступалі агні прагулачнага катамарана.
Магда сачыла за ім, покуль ён не знік за далёкім мысам. Начны брыз выносіў шматкі рок-н~рола. Здавалася, ва ўсім свеце не засталося людзей, іх усіх праглынула цемра. Магда пачала мерзнуць, як яе насцярожылі крокі на алеі: хто там ішоў, яна не бачыла. Загулі сходкі. Магда села ў шэзлонг і напружана сціснула парэнчы. На салярый узняўся Дамінік:
-■ Магда? Ён, відаць, не прыйдзе.
— Так, пайшлі, я ўшчэнт змерзла. Ліда, напэўна, думае, што нас пазабівалі, — Магда пайшла ўслед за Дамінікам.
Ужо на алеі яна азірнулася — у ангары было цёмна.
Дзверы Магдзінага катэджа былі наросхрыст. Магда кінулася наперад, але Дамінік прытрымаў яе за руку.
— Так не павінна быць, — задыхнулася Магда.
Першым ніхто не адважыўся запаліць у пакоі святло. Нарэшце Магда намацала ўключальнік. Заміргала лямпа дзённага святла.
На ложку накрытае прасцінаю ляжала нерухомае цела. Магда падышла да яго і не магла прымусіць
сябе адгарнуць покрыва. Дамінік павольна сцягнуў прасціну. На ложку ляжала Ліда, яе шыя была зацягнута капронавай панчохай, на пасінелым твары адбіваліся пакута і жах. У руцэ яна сціскала стылет. У шырока раскрытых вачах не было ўрачыстасці і спакою, уласцівых смерці.
Дамінік зноў накрыў нябожчыцу:
— Ыа яе месцы мусіла быць ты.
Магда не адказала. Яе калаціла. Яна апусцілася на падлогу і абаперлася на ложак. Па шчаках пабеглі буйныя слёзы. Магда абхапіла Дамінікаву нагу і прыціснулася да яе шчакою. Больш яна не стрымлівала сябе. ІІачалася істэрыка.
Дамінік асцярожна адвёў яе рукі. Адчыніў лядоўню. I плескануў у шклянку каньяку. 3 нагруднай кішэні дастаў бліскучую канвалютку і ўкінуў у шклянку чатыры таблеткі. Пайшлі бурбалкі, таблеткі рассыпаліся на парашок і распусціліся.
— Выпі, — Дамінік падаў шклянку Магдзе.
Расплёхваючы трунак, Магда выпіла яго да астатку.
— Што гэта?
— Табе трэба супакоіцца.
— У мяне дзеравянеюць вусны. Ты атруціў мяне! — яна паспрабавала падняцца, але ногі не слухаліся.
— Там соннае. Каньяк і соннае, — Дамінік падхапіў бязвольную Магду і занёс на канапу ў кабінет. — Там соннае, супакойся.
Ён нахіліўся над ёю.
Але Магда ўжо амаль не чула яго.
* * *
Лнатоль ІОр выйшаў на алею: за жываплотам з колкай аўстралійскай асакі і пульхнай агавы блішчэлі ў ліхтарным святле лаўровыя кусты. Невысокія ліхтары-таршэры хаваліся паміж мексіканскіх кактусаў і альясаў. Раптоўна ўключылася і залапатала палівальная ўстаноўка. За дэндрарыем пуставаў пляц тэніснага корта.
На тэрасе катэджа ў шэзлонгу сядзеў Хведар Абілка: у кароткіх, як сточаныя алоўкі, пальцах ён трымаў прасціну курортнай газеты. Шырокую руку перахопліваў залаты бранзалет гадзінніка. Падкасаныя рукавы джутавай марынаркі, сінія спартовыя нагавіцы з лампасамі і белыя красоўкі выдавалі ў ім аматара спартовых відовішч.
— Дзе ты ходзіш? — Хведар адклаў газету, яго шырока пасаджаныя вочы дапытліва глядзелі на Юра.
Як звычайна — па бабах, — Анатоль сеў насупраць і будзённа запаліў цыгару.
— А я думаў, ты заняты толькі каронай.
— Адно другому дапамагае.
— Відаць, ты знайшоў карону ў Магды пад ложкам?
— Каб яна была пад ложкам, мы б ужо былі дома, — сур’ёзна адказаў Юр.
— To навошта марнуем час? Мы дамаўляліся на два тыдні, і я пачынаю сумнявацца ў сапраўднасці тваіх звестак. Я зрабіў памылку, што паслухаў цябе і не перадаў справу афіцыйным уладам.
— Яшчэ скажаш — кампетэнтным органам. Яны знайшлі б і кампетэнтна загналі яе на міжнародным
аўкцыёне, — зазлаваў Юр і ледзь не пракусіў цыгару.
Мяне непакоіць, што справай займаюцца крымінальнікі.
— Паглядзі, што я знайшоў у Ліды, — Юр паклаў на стол перад Хведарам аркуш паперы. — Ксеракс з візантыйскага арыгінала, таго, які ўкралі.
— Ну, ты мяне здзівіў. Такі ж ксеракс ёсць у нас. Толькі ён ні да чаго не варты. Карона цяпер у іншым месцы, і. відаць, далёка адсюль. Магчыма, з яе ўжо дантысты ставяць зубы.
— А я вылічыў, дзе карона, — Анатоль уладным жэстам перапыніў Хведара. — Яе забраў Царык...
— На той свет?
— Пачакай, у Царыка кароны не знайшлі, і мы зрабілі памылку, калі ўзялі на веру, што яе забраў Эдвард. Усё прасцей: уяві сябе на месцы Царыка. Табе на адну ноч пакідаюць карону. Што ты робіш далей?
— Уцякаю з каронай, — пагадзіўся Хведар.
— За табой сочыць Эдвард. Выйсці з дому ты можаш толькі з пустымі рукамі.
— Мне спатрэбіцца памагаты...
— I заўваж — такі, які нічога не ведае пра карону і не выклікае падазрэнняў, можа хадзіць па ўсім Доме творчасці. Карацей, нехта з персаналу. Царык у той вечар дамовіўся наконт лодкі з Кадуком і папрасіў зайсці ў катэдж — узяць валізку і вуды. Карона была ў валізцы. Эдвард сачыў за Царыкам, але не ўпільнаваў Кадука. Вось чаму ў Царыка не знайшлі карону. На раніцу Кадук зайшоў пабудзіць Царыка, а той — нежывы.
- Калі карона ў Кадука, то чаму ён яшчэ тут? — спакойна спытаў Хведар.
- А куды яму ўцякаць? Ён у сябе на радзіме, заўваж, адзіны, каму нікуды не трэба выязджаць, а ўсе скарбашукальнікі, раней ці пазней, раз’едуцца.
— Хадзем да Кадука, — Хведар падняўся. — Але гэта ўжо твая пятая беспамылковая версія. Ты адно па бабах прафесіянал, а як следчы ты — аматар. Маё ж меркаванне такое: следствам па смерці Царыка займаліся грунтоўна, і Кадука трэслі як мае быць.
На праменадзе было нечакана ветрана. Спакойнае ўдзень мора зноў пайшло небяспечнымі хвалямі, што залівалі пляж пад самы парапет. Рэдкія аматары моцных трункаў і вячэрніх прыгод шпацыравалі паміж барам і кавярняю. Анатоль з Хведарам выйшлі да пірса. Юр зазірнуў у асветленае акенца ангара:
— Кадук у сябе.
Хведар адчыніў дзверы. Кадук ляжаў на тапчане і глядзеў тэлевізар. Юр прыбраў гук і без запрашэння сеў у крэсла. Кадука паводзіны наведвальнікаў не здзівілі, ён нібыта чакаў менавіта такога візіту.
— Нас цікавіць адна дробязь, — пачаў Хведар. — Гэта звязана з самагубцам, Альгердам Царыкам.
Кадук не адказваў.
— Увечары ён заказваў лодку.
Кадук кіўнуў галавою.
— Нараніцу ты знайшоў ягоны труп.
Кадук ізноў пацвердзіў.
— Ягоная валізка заставалася ў цябе.
Кадук ізноў кіўнуў, але адразу ж спахапіўся і запярэчыў:
Ніякай валізкі ў мяне не было.
Юр моўчкі падняўся і ўключыў гук у тэлевізары на ўсю магутнасць.
— Я не пытаюся. Я сцвярджаю, — пракурорскім голасам Хведар перакрыў тэлевізійную музыку.
— Дзе рэчы Царыка? — ІОр стаяў у дзвярах.
— Хочаш, каб мы растрыбушылі тваю нару? — Хведар падняўся.
— Яна была ў мяне, — Кадук сеў, — а цяпер няма. Яе выкупіў Эдвард у той жа дзень.
— Хто пра гэта ведаў яшчэ? — Юр не адыходзіў ад дзвярэй.
— Ніхто. Бо ніхто і не цікавіўся.
— А ты сам пацікавіўся, што ў валізцы? — Хведар змяніў тон.
— He, не паспеў. Эдвард ад мяне не адыходзіў. А што там было?
— Каменні, — Юр выйшаў на праменад.
Хведар прыглядзеў лаўку ў бамбуках, куды не даходзіла ліхтарнае святло. Яны з Анатолем селі і запалілі.
— Ты яму верыш? — спытаў ІОр.
— А што зробіш? He паліць жа яму пяты? — Хведар паказаў на агеньчык ІОравай цыгары.
— Каб карона і зараз была ў Кадука, ён нам не расказаў бы пра валізку.
— Маеш рацыю, — пагадзіўся Хведар. — Але ад гэтага не робіцца лягчэй.
— Я зноў ведаю, дзе карона, — падхапіўся Юр.
— 3 мяне хопіць, я — пас, — махнуў рукою Хведар.
— Гэтым разам памылкі не будзе, — настойваў ІОр. — Глядзі: Эдвард займаўся Царыкавым пахаваннем і ведаў, што за ім сочым і мы, і Дамінік, і Ліда. Уцячы з каронай ён не можа, бо тады выдасць сябе. Ён мусіць прыхаваць карону да часу. Я на ягоным месцы паклаў бы яе ў труну да Царыка.
— He, на начную эксгумацыю трупа і марадзёрства я не здатны, да таго ж твае здагадкі мяне не пераконваюць. Ты запрасіў мяне як спецыяліста, і вось табе мая парада: цябе пасадзяць, і ніякі пракурор не дапаможа.
— Дзікая ў нас дзяржава: ёй дапамагаюць не адвакаты, а пракуроры. Вось таму і мае ўчынкі будуць дзікімі, — Юр шпарка пайшоў да пірса.
— Вар’ят, — сказаў Хведар, калі згледзеў, што ІОр сарваў з пажарнага стэнда чырвоную рыдлёўку.
Ён падняўся і няспешна накіраваўся ў парк. Цёмныя вокны Магдзінага катэджа выдавалі нежывымі і прымусілі Хведара насцярожыцца. Ён узняўся на тэрасу, пагрукаў у дзверы. Ніхто не азваўся, і ён паторгаў клямку — незамкнёна.
— Пані спіць? — Хведар увайшоў у гасцёўню, і ягоны голас самотным рэхам азваўся ў пакоі. Ён запаліў святло. На непрыбраным ложку пакамечаныя прасціны, на падушцы завязаная на вузел панчоха. Хведар зазірнуў у кабінет. На вузкай канапе ляжала Магда. На тумбачцы побач з пустой шклянкай пакамечаная канвалютка соннага. Хведара насцярожыла ненатуральна падкурчаная Магдзіна рука. Ён нахіліўся і зазірнуў у шклянку — на донцы белы асадак. Хведар узяў Магду за руку і намацаў пульс. Яна не рэагавала. Ён запаліў святло і прыўзняў
Магдзе павекі. Яна злёгку прачыніла вусны. Хведар падхапіў яе і занёс у ванны пакой.
Калі па Магдзіных валасах пабеглі струмені халоднай вады і яна прачыніла вочы, ён прымусіў яе выпіць ледзь не поўны графін вады.
Праз паўгадзіны аматарскай рэанімацыі Магда здолела выйсці ў гасцёўню. Некаторы час яна глядзела на непрыбраны ложак:
— Яе ўжо забралі? — спытала яна і апусцілася ў фатэль.
— Яшчэ б паўгадзіны і забіраць давялося б пані. — Хведар наліў сабе каньяку і ўзняў шклянку. — За ваша здароўе.
— Дзе яна?
— Хто? — здзівіўся Хведар.
— Ліда. Яе труп ляжаў на гэтым ложку. Яе задушылі вось гэтай панчохай, — Магда абхапіла галаву рукамі.
ГІасля смяротнай дозы соннага можа прымроіцца і не такое.
— Я на свае вочы бачыла труп!
-I гэта ўжо другі раз: спачатку Дамінік, цяпер Ліда. — Хведар наліў яшчэ.
— Як вы сюды трапілі? — занепакоілася Магда. — Што вам трэба?
— ГІраз незамкнёныя дзверы, а трэба мне, каб вы зноў не спакусіліся на сваё жыццё. Таму я не пайду адсюль, покуль не ўпэўнюся, што небяспека мінула.
— Я не веру вам. Гэта Юр забіў Ліду, магчыма, з вашаю дапамогаю.
— ІОр забіў Ліду? — на чырвоным Хведаравым твары адбілася расчараванне. — Каб пані сказала:
«згвалціў» — я б паверыў. 3 яксш нагоды было піць столькі соннага?
— Я і не піла.
А вось цяпер я ўжо не веру пані. Дарэчы, пазваніце: магчыма, Ліда ў сваім катэджы. — Хведар паставіў на стол тэлефонны апарат і паклаў побач спіс нумароў.
Магда накруціла нумар. У Лідзіным катэджы ніхто не браў трубкі. Яна ўдарыла пальцам па рычагу і набрала нумар дзяжурнай кансьержкі, ад якой даведалася, што Ліда з’ехала і паўгадзіны назад пакінула ключы ад катэджа.
— Ну што, пераканаліся? — спытаў Хведар.
— Ага, — няпэўна адказала Магда.
— Быў у маёй практыцы адзін анекдатычны выпадак.
ГІСТОРЫЯ ПРА ГАРНІТУР НЯБОЖЧЫКА
Неяк у гарадскую пракуратуру пайшлі скаргі, што труцяцца людзі, а міліцыя ніякіх захадаў не робіць. Даручылі мне разабрацца. Падняў я справы і даведаўся, што насмерць ніхто і не атручваўся. Але скардзіліся ўсе на адно і тое ж: купляюць на Камароўскім рынку рыбу — вось такіх карпаў, кілаграмы па тры, — прыносяць дахаты, а яны няўежныя, смярдзяць, як грамадскія прыбіральні.
Прынялі мы аператыўныя меры і затрымалі на Камароўцы мужыка, што там карпамі гандляваў. Карпы ў яго былі — я такіх вялікіх раней і не бачыў, як парсюкі. Спыталі, дзе ён іх бярэ; спачатку
не хацеў казаць, а потым прызнаўся. Ён вартаўніком працаваў на гарадскіх палях фільтрацыі, дзе ўся каналізацыя адстойваецца. Дык у тых ставах з фекаліямі ён карпаў і разводзіў. Карміць рыбу не трэба было, але і есці яе было немагчыма.
Далі яму год «хіміі». Але гэтым гісторыя не скончылася.
Адзін чалавек зайшоў неяк у камісійную краму; бачыць — вісіць там між іншымі гарнітур, рыхтык такі, у якім ён бацьку свайго месяц таму пахаваў. Папрасіў ён той гарнітур паглядзець. Сунуў руку ў кішэнь і знайшоў крыжык, які сам бацьку паклаў, як хавалі. Іншы хто сказаў бы — містыка, а ўсё было іначай. Па квітанцыі знайшлі таго, хто гэты гарнітур у краму здаў. I быў гэта той самы мужык, што раней карпамі гандляваў. Пачалі мы за ім сачыць. I даведаліся, што цяпер ён працуе вартаўніком на могілках, а на Камароўцы замест карпаў гандлюе парсюкамі, якіх недалёка ад могілак і гадуе ў хлеўчыку.
Прыціснулі яго з тым гарнітурам, ён і прызнаўся, што выкопвае нябожчыкаў і корміць імі парсюкоў. А парсюкі, трэба пагадзіцца, што добрыя валы, і сала амаль няма. А галоўнае — паху ніякага. Каб не той гарнітур, то і дагэтуль бы гандляваў.
* * *
— Кажаце, па гарнітуры знайшлі, — Магда заўважыла на суседнім крэсле чырвоны жакейскі каптурык. — Пан следчы не пазнае, чый на мне гарнітур?
Магда адзела каптурык і паднялася, дэманструючы белы спартовы гарнітур.
-Гарнітур Лідзін, але з гэтага не вынікае, што яе забілі, і тым больш, што яе забіў Юр.
Ва ўсім гэтым наогул няма логікі. Я мушу знайсці Дамініка, — Магда паднялася і выйшла на тэрасу.
* * *
Анатоль Юр убіў рыдлёўку ў мяккі жвір капца і сеў адпачыць. Па-за могілкавай агароджай цьмяна прамалёўваліся абрысы закінутага візантыйскага манастыра. Абапал долу высіліся гурбы свежай зямлі. На імгненне Юру падалося, што за помнікамі мільганула постаць. Ён згасіў цыгару і саскочыў у дол. 3 яміны тырчэла адно ягоная галава. Прыслухаўся: з адхону ў раскапаную магілу прашаргацеў струмень сухога жвіру, цвыркаталі цыкады і чулася штармавое гудзенне мора. Юр зноў пачаў капаць. Нарэшце лязо рыдлёўкі глуха ўдарыла ў вечка труны. Шырока расставіўшы ногі, Юр адчысціў яго ад жвіру. Выняў насоўку і перавязаў твар, лязо рыдлёўкі ўбіў пад вечка і націснуў на яго нагой — зарыпелі цвікі і захрабусцела дрэва. Непатрэбную ўжо рыдлёўку ІОр выкінуў з ямы, падчапіў вечка рукамі, і, затрымаўшы дыханне, адвярнуў яго набок. У прывідным святле месяца бліснулі дыяменты і залатыя пялёсткі кароны. Стараючыся не глядзець на тое, што некалі было чалавечым тварам, ІОр узяў карону і нагою завярнуў вечка на месца. Выпрастаўся і паставіў карону на
край магілы. Над яго галавою бліснула лязо рыдлёўкі і раскроіла чэрап. Цела Анатоля Юра безуладна павалілася на вечка труны.
Кадук упэўненым рухам кінуў карону ў торбу і пачаў засыпаць магілу. Праз дзесяць хвілін усё было скончана: на пустых могілках высіўся акуратны капец з драўлянай пірамідкай і надпісам: «Альгерд Царык, 1950— 1990».
Рыдлёўка, як гарпун, рассекла хвалю і знікла. Кадук ішоў уздоўж мора, яго сляды залівала марская пена.
* * *
Магда паторгала клямку на дзвярах у Дамінікавым катэджы. Замкнёна.
— Адмычак у вас болей няма? Але ж я павінна трапіць туды.
Хведар моўчкі падышоў да акна і праз адчыненую фортку адкінуў шпінгалет, папхнуў фрамугу. Магда, а за ёй Хведар трапілі ў нумар. Хведар надзейна зачыніў акно, зашморгнуў фіранкі і толькі тады запаліў кішэнны ліхтарык.
У пакоі, відавочна, усё было падрыхтавана да ад’езду. Спакаваная валізка і чамадан стаялі на ложку. Магда расшморгнула маланку валізкі: наверсе ляжалі скручаны Магдзін халат з агнявым цмокам, які яна пакідала Лідзе. Яна разгарнула халат — на ложак выпалі знаёмыя Магдзе рэчы: Эдвардаў нататнік у скураной вокладцы, Дамінікавы акуляры, Магдзін ручнік, перапэцканы сінім грымам. Хведар скіраваў ліхтарык у валізку: прамень
выхапіў бляшанку са штучнай бутафорскай крывёю і грымёрскі набор.
Вось і ўвесь джэнтльменскі набор прывіда, — Магда паклала рэчы на месца.
— Цішэй, — Хведар згасіў ліхтарык.
Пад самымі вокнамі пачуліся крокі. Дамінік адамкнуў дзверы і запаліў святло, следам за ім у катэдж увайшла Ліда:
— Ты перакананы, што ён не ўцячэ іншым шляхам?
Я паглядзеў — ён падрыхтаваў лодку, — Дамінік узяў рэчы з ложка, патушыў святло і яны з Лідай выйшлі на вуліцу.
Магда адчыніла шафу і перавяла дыханне:
— Пайшлі?
Хведар дапамог ёй выбрацца.
— Чуткі пра Лідзіну смерць, мусіць, перабольшаны, — Хведар адхіліў рог фіранкі і глядзеў у акно.
— Тады адкуль у іх мой халат, а на мне Лідзін гарнітур?
— Відаць, вы ўтраіх забаўляліся ў ложку, ды ўпоцемку паблыталі вопратку.
— 3-за чаго я і вырашыла скончыць жыццё самагубствам, а Дамінік з Лідай з’ехаць? — Магда таксама глянула ў акно.
Дамінік з Лідай ішлі па алеі да пірса.
— Каб яны збіраліся з’язджаць, то пайшлі б у другі бок, да вакзала. 3-за шторму на кацеры ў мора не выйдзеш, — услых заўважыў Хведар.
— Яны мяне палохалі, толькі не разумею, навошта? — Магда адчыніла акно.
— Яны палохалі ўсіх, хто паляваў на карону.
— Я не палюю на карону, у мяне з імі іншыя рахункі, — Магда саскочыла на газон. — Вы пойдзеце са мной?
— He ведаю, — Хведар паціснуў плячыма.
* * *
Кадук з вайсковай брызентавай торбай на плячы спыніўся ў цемры перад асветленымі бетоннымі канструкцыямі пірса. Ані на салярыі, ані на ніжняй пляцоўцы, па якой каціліся магутныя хвалі, нікога не было. Цёмнае круглае акно ангара выдавала ілюмінатарам затопленага карабля.
Кадук ухапіўся за парэнчы і спрытна ўскочыў на пірс. Чарговая хваля нанізалася на рэйкі апарэляў і рассыпалася на бетонных палях. Кадук адамкнуў дзверы і зайшоў у цёмны пакой. Запалілася святло. За сталом разняволена сядзеў Дамінік. Абабітыя бляхаю дзверы ў ангар былі прачынены, там у глыбіні бялеў корпус кацера.
— Як там на могілках маецца Юр? — парушыў маўчанне Дамінік.
Кадук зацята маўчаў.
— Рыдлёўку раю павесіць на месца, раптам пажар, — Дамінік запаліў.
Кадук асцярожна зняў з пляча торбу.
— Хочаш паказаць мне карону? Яна належыць мне. Пастаў на стол і адыдзіся да сцяны, — Дамінік адсунуўся разам з крэслам, у ягонай руцэ бліснуў кароткі клінок стылета.
Кадук, не зводзячы вачэй з Дамініка, запусціў руку ў торбу і выхапіў адтуль вялікі садовы нож з крывым, што ў асманскага ятагана, лязом.
— Ты і Анатоля гэтым нажом? I дагэтуль носіш яго з сабою? — Дамінік павесялеў. — Я сказаў — карону на стол.
Кадук зрабіў крок назад, не выпускаючы торбы з рук. Яму ў патыліцу скіраваўся гарпун падводнай стрэльбы.
— Стаяць! — загадала Ліда, яе палец ляжаў на спуску стрэльбы.
Кадук павольна азірнуўся, пад калматымі бровамі вочы набрынялі крывёю. На твары з’явіўся драпежны выскал.
— Супакойся. Ты ж бачыў, як загінуў Альгерд? Ліда не схібіць і цяпер, — Дамінік падняўся.
Кадук зрабіў крок да Дамініка, і, раптоўна прыгнуўшыся, завярнуў' на яго стол. Ліда націснула спуск стрэльбы, тонка прасвістаў гарпун і навылёт прабіў Кадуку шыю. Ротам пайшла крывавая пена. Кадук у агоніі сашчапіў пальцы на ручках торбы. Ліда адкінула непатрэбную ўжо стрэльбу і паспрабавала вырваць торбу з Кадуковых рук, але нябожчык не аддаваў. Дамінік падчапіў донца торбы і разадраў брызент. У яго руцэ з’явілася і заззяла сполахамі дыяментаў карона Вітаўта Вялікага. Дамінік пераступіў праз труп Кадука і ўсклаў карону на голаў.
— He намуляе вушы? — у дзвярным праёме стаяў Хведар, а за ім Магда. Хведар сціскаў у руцэ доўгае дзяржальна пажарнай сякеры.
Ліда ўскочыла ў ангар. Дамінік адступіў за ёю. За імі імгненна зачыніліся абабітыя бляхаю дзверы, бразнула засаўка. Хведар чартыхнуўся і з усяе сілы секануў па блясе. Сякера адскочыла, з-пад рассечанага металу пасыпаліся на падлогу кавалкі асбесту.
— Паспрабуем праз браму, — Хведар выбег на пірс і пачаў шчапаць вялізныя створкі ангарнай брамы, замкнёнай на завалу з сярэдзіны.
Брама рэзка расхінулася і кінула Хведара на іржавыя рэйкі парэляў. Набіраючы хуткасць, з глыбіні ангару ляцела, як лакаматыў, па рэйках цялежка з кацерам. Яна рассекла Хведара, ягонае знявечанае цела падхапіла і скінула ў мора ўспененая хваля. Кацер узняўся на грэбні хвалі, і Магда пачула, як запусціўся рухавік. Кацер пераваліў за грэбень і знік з вачэй.
Магда па сходах выбегла на салярый. Унізе шалеў шторм. Кіруючыся ўздоўж вадзяных валоў, кацер выходзіў на глісіраванне. Шырока расставіўшы ногі, Дамінік выварочваў штурвал, над ім зіхацеў дыяментавы арэол каралеўскай кароны. Ліда стаяла побач, аберуч трымаючыся за ветравое шкло.
Магда зняла з шыі медальён і шпурнула яго. Срэбнай знічкай ён бліснуў над морам. Яна ўскінула рукі і ўкленчыла.
3 чорнага зорнага неба вогненным росчыркам абрынулася на кацер маланка. На імгненне ўсё: і шторм, і людзі, і прыгнутыя ветрам бамбукі — знерухомела ў галагенавым святле бліскавіцы. Грымнуў пярун. Ахоплены агнём кацер павольна перакуліўся ў слупах пары. Над ім вырасла гіганцкая хваля і праглынула яго.
ГІа-над чорным даляглядам праступіў зорны крыж Вітаўта.
Лістапад, 1990 Мінск
ЭПІЛОГ
Машыністка, аддаючы аўтару перадрукаваны рукапіс гэтага трылера, патупіўшы вочы ў стол, спытала:
— Дык гэта ўсё праўда?
— Вядома, не... — адказаў аўтар.
— Дык вы ўсё гэта прыдумалі?!
— Так.
Машыністка з палёгкаю ўздыхнула і ўзрадавана сказала:
— Калі яшчэ што напішаце, то прыносьце перадрукоўваць толькі мне.
КАНАПЛЯНЫ РАЙ, або Ліхія прыаоды
Генрыка Войніча, злодзея і прайдзісвеша
Дзтзктыўная швесць
Усе героі гэтай аповесці прыдуманыя і ніякага дачынення да рэальных асоб не маюць, усе магчымыя супадзенні выпадковыя і ненаўмысныя, але...
1. ПІЦУНДД
Арсен і Генрык на зялёных бамбуковых прутках смажылі сала: агню амаль не было, і над пякельным, нібы пацягнутым чорнай сеткаю, вуголлем курчыліся і шкварчэлі жаўтаватыя скрылі. Генрык збіў буйныя кроплі гарачага тлушчу на паўмесяц лаваша. Арсен уваткнуў пруток у папялова-шары жвір і выцер далоні аб брызентавыя шорты:
— Па 50 грамаў і ў мора?
— На гэтых дровах толькі вустрыц пражыць.
Арсен лінуў па шклянках каньяк і адставіў бутэльку ў цемру.
У дваццаці кроках ад іх гурбілася і выгіналася ўспененая стужка прыбою. ГІа-за ёю прысядалі баранчыкі хваль. Начны брыз падхопліваў попел. Арсен выпіў, высока закінуўшы голаў, і глянуў на начное неба праз донца шклянкі, як астраном у акуляр тэлескопа.
Генрык адпіў глыток і выліў рэшткі каньяку на вуголле. Стэрыльны сполах блакітнага полымя ўзняўся над папялішчам. Босы, у шортах і стракатай гавайскай кашулі Генрык глядзеўся каланіяльным вайскоўцам на адпачынку — худы і апалены, як драўляны муштук.
Драпежны, разняволены і здзічэлы, ён плаваў нібыта марскі коцік: вада за ім успеньвалася кіпенем і свіцілася жарынкамі ўспуджаных марскіх светлякоў. Там, дзе хвалі набывалі гумовую пругкасць і холад, Генрык паварочваў і плыў паралельна берагу. Узбярэжжа растваралася ў субтрапічнае цемры, і ён арыентаваўся на чырвоныя сполахі маяка.
Арсен жа ніколі не плаваў уздоўж берага, а заўжды кіраваўся ў адкрытае мора, покуль хвалі не зліваліся з аснежанымі вяршынямі Каўказа. Вось і зараз ён, шырока раскідваючы рукі, кіраваў на зорку Венеру, што рэкламным неонам ззяла над даляглядам. Чорная, як астылая кава, вада была неадчувальнаю і нават не цверазіла.
Стоячы па лыткі ў вадзе, голы Арсен выкручваў плаўкі, калі пачуў з цемры жаночы голас:
— Якая гадзіна, не падкажаце?
— А хіба ў мяне гадзіннік на чэлясе? — шчыра здзівіўся і паціснуў плячыма Арсен.
— Выбачайце...
Генрык кінуў на вуголле адшліфаваныя прыбоем і высушаныя да белі карчы. Полымя прагна ўскараскалася па крохкім дрэве і адкінула цемру. Грувасткі і чырвоны, як старасвецкі буфет, Арсен скептычна глядзеў на звэнджаны, нібы лакіраваны скрыль сала:
— Ты ведаеш што ў нас згатавалася? — рытарычна спытаў ён. — Сала негра.
Генрык пагадзіўся і выкінуў шкварку ў агонь.
— Чым на моры смажыцца, лепш бы паехаў да сябе ў Гарошкаў. — Арсен накінуў кашулю на вільготныя плечы. — У мяне там возера — не пераплыць, але я два разы пераплыў, за пляшку гарэлкі
паспрачаўся з Сяржуком. Ён за мною на лодцы плыў з пляшкаю, каб уратаваць, калі не даплыву.
Са змроку з’явіліся постаці і пачулася:
— Даволі дзіўна каля мора гучыць беларуская мова, да вогнішча падышла дзяўчына ў шаўковым кімано, доўгія светлыя валасы былі забраныя пад плецены з залацістае саломкі абруч. На яе смуглым твары бліснула ўсмешка. Следам да агню выйшлі двое ў спартовых гарнітурах. Адзін ва ўзросце — пад шэсцьдзесят — кароткастрыжаныя, чорныя, з металёваю сівізною валасы нагадвалі чарнабурку, у вузкім разрэзе бясколерных вачэй адчуваліся перасцярога і недавер. Такія ва ўсіх бачаць патэнцыяльнага ворага.
«Трымаецца ўпэўнена, як чучала зубра — тыповы гэбіст з «Самшытавае выспы», — зазначыў Генрык і паварушыў дровы, — а дзеўка яму ані дачка, ані сакратарка: гэтыя заўсёды мусяць адпачываць з жонкамі, пакутнікі ўласнае сістэмы».
Другі, хто выйшаў з цемры, яшчэ больш невыразны, з пшанічнымі вусікамі і высокімі залысінамі, удвая маладзейшы за першага, быў на падпітку, але імкнуўся ўдаваць цвярозага.
«Яны без лампасаў не людзі, хай сабе нават і на спартовых нагавіцах».
— Беларуская мова — адзіная, што гучыць для мяне натуральна, — Генрык сказаў знарок несур’ёзна.
— Вы, відаць, пісьменнікі, з літфондаўскага пансіяната, — канстатаваў старэйшы.
— Арсен — паэт, а я вольны мастак, — Генрык звяртаўся да дзяўчыны, — і ў нас не пансіянат, а Дом творчасці.
— А вы — дзеці Чарнобыля, якім летась абяцалі аддаць гмах «Самшытавае выспы»? — нязлосна адзначыў Арсен.
— Арсен Прус? Аўтар знакамітага «Пана Гувняжа»? — здзіўлена спытала дзяўчына ў Генрыка.
Паэт страпянуўся і акрыяў:
— За знаёмства някепска й выпіць каньяку.
— Дзякуй за прапанову, -за ўсіх адказаў старэйшы, — але сёння мы п’ем мадэру, — і дастаў са скураное валізкі пузатую, з тонкім рыльцам бутэльку.
— Сядайце, дзе хто стаіць, — Генрык па-гаспадарску выкаціў з-пад вогнішча бамбуковым прутком абвугленую бульбіну. — Спадзяюся, землякі не адмовяцца.
Густая мадэра запалымнела ў шклянках.
— Калі выпілі за знаёмства, варта назвацца. Генрык Войніч, — кіўнуў ён дзяўчыне.
Яна азвалася адразу:
— Данута Адамовіч — журналістка, Аляксей — мой муж.
Маладзейшы заківаў у адказ.
— Каспар Францавіч, — назваўся старэйшы.
У шклянках адбівалася вогнішча.
«Данута, Данута, — паўтараў пра сябе Генрык. — Няўжо мы не сустракаліся ў Мінску? Як прызначыць ёй спатканне? I нашто ёй сыты чыноўнік — залежны, абмежаваны і нікчэмны?»
У шклянках адбівалася вогнішча. Пяць доўгіх ценяў клаліся ў кола на хвалісты жвір дзікага пляжа, што падступаўся пад балота, заціснутае паміж упарадкаванымі да штучнасці паркамі Дома творчасці і люстранымі вежамі ўрадавага пансіяната «Самшытавая
выспа». Высока над імі ў нябачных гарах мігцелі між зораў пунцовыя агеньчыкі тэлерэтранслятара, якіх ніхто не заўважаў, покуль яшчэ было віно. Калі ж яно скончылася, размова спынілася сама сабою. Каб пазбегнуць няёмкага маўчання, Аляксей узгадаў традыцыйную ў такіх выпадках банальнасць:
— Дзве рэчы заварожваюць позірк — мора і полымя.
— Я ведаю трэцюю — дасканалы жаночы твар, — Генрык глядзеў на Дануту.
Наогул, ёсць толькі дзве рэчы — жанчына і мора, — Каспар Францавіч падтрымаў Генрыка.
— Жанчына — не рэч, — абурылася Данута. Я паспрабую змяніць тэму і згадаць, як у дзяцінстве любіла расказваць страшныя гісторыі. Вы чулі гісторыю пра чалавека з воўчымі зубамі?
ЧАЛАВЕК 3 ВОУЧЫМІ ЗУБАМІ
Здарылася гэта на Браслаўшчыне, у вёсцы Слабодка.
У канцы вайны, калі немцы адступалі, то на званіцы Слабодскага касцёла застаўся адзін афіцэр з буйнакаліберным кулямётам, каб затрымаць савецкія войскі. Калі ўяўляеш геаграфію тых мясцінаў, не здзівішся, што адзін чалавек цэлы тыдзень мог стрымліваць наступ пяхотнага авангарда. Адзіная дарога на паўночны захад пралягала паміж вялікіх азёраў і цалкам прастрэльвалася з касцельнай званіцы, што высілася на груду якраз паміж імі. Нарэшце падцягнулі цяжкую гармату і разбілі з яе званіцу, а параненага нямецкага афіцэра яшчэ жывога
закапалі на цвінтары. У вёсцы ведалі пра немца, што звалі яго Вольф.
Новыя ўлады дазволілі аднавіць касцёл, але потым зрабілі ў ім клуб, а на цвінтары збілі з дошак танцпляцоўку. I пачала моладзь танчыць і весяліцца ў саборы. Аднойчы пасля танцаў спахапіліся: знікла дачка мясцовага старшыні — Карына Сакалова. Адна яе сяброўка Геня прыгадала, што бачыла на танцах нетутэйшага хлопца ў белай кашулі і чорных галіфэ, які запрасіў Карыну на танец, пасля чаго болей яе не бачыла. Распытвалі ўсіх, але ніхто гэтага хлопца раней не бачыў і не ведаў, адкуль ён з’явіўся ў Слабодцы. Шукалі Карыну паўсюль: і з вадалазамі ў азёрах, і з верталётамі па лясах, і нават варажбітаэкстрасэнса са сталіцы прывозілі: пахадзіў варажбіт з бурштынам на нітцы і сказаў: «Каб жывая была, то знайшоў бы. А яна ўжо нябожчыца». Але нарэшце былы паліцай Іван Сяўрук прыгадаў, ніто Карына знікла якраз на дзесятыя ўгодкі, як закапалі жыўцом немца Вольфа, а яе бацька, Амельян Сакалоў, каб выслужыцца перад саветамі, браў у гэтым удзел. У вёсцы ў гэтую сувязь не надта каб паверылі, а Карынін бацька — кульгавы Сакалоў поначы адзін узарваў дошкі на танцпляцоўцы і раскапаў Вольфаву магілу. Што далей адбылося, не дазнаўся ніхто, але на раніцу знайшлі на дне магілы нежывую Карыну і Вольфа. Ляжалі яны абняўшыся, не кранутыя тлом, як учора памерлыя. А звесіўшы ў дол ногі сядзеў збялелы, знябожаны Сакалоў.
Карыну і Вольфа перахавалі. Але гэтым не скончылася. У Слабодцы пачалі знікаць дзеўкі і дзеці. Людзі баяліся выйсці па цёмнаму на вуліцу. Моладзь
прыходзіла і разыходзілася з танцаў толькі па двое ці па трое.
Раз прывёз на матацыкле на танцы Геню Сяўрук яе кавалер Фрэдзя Халяўка. На танцах Фрэдзя, перахапіўшы шклянку самагону, паводзіў сябе недалікатна і падчас вальса мала таго што, гучна прыцмокнуўшы, пацалаваў Геню, дык яшчэ і ўшчыкнуў за дупу. Яны пасварыліся, і Геня выбегла за агароджу цвінтара. На дарозе, густа абсаджанай непралазнымі алешынамі і духмяным бэзам, дзяўчыну нагнала чорная машына:
— Сядай падвязу, — прапанаваў Гені Сакалоў. — Ты ж ведаеш, у гэты час небяспечна адной з’яўляцца на вуліцы.
Геня, згадаўшы ўсе жахі, што апошнім часам дзеяліся ў вёсцы, і забыўшыся на ўсе свае крыўды, села ў машыну.
— Што, пасварылася са сваім кавалерам? — пацікавіўся Сакалоў і крануў з месца свой трафейны «опель». Яшчэ не стары старшыня ў сваім заўсёдным са дня смерці дачкі чорным гарнітуры і фетравым капелюшы гарманічна ўпісваўся ў бліскучы скураны інтэр’ер трафейнай машыны. Рухі ў лайкавых пальчатках упэўнена ляжалі на невялікім, з белай косці рулі.
— Фрэдзя як вып’е, то зусім разбасячваецца, — паскардзілася Геня.
— Што ж не надзейны кавалер у цябе?
— Ды не, ён закаханы ў мяне і зараз кінецца шукаць.
— To хочаш, правучым і папалохаем яго? — прапанаваў Сакалоў.
— Гэта як?
— Паедзем да мяне, выбераш сабе якую сукенку, з тых што засталіся пасля Карыны. Ты ўсё ж сяброўкаю яе была. А мне, самотнаму мужчыну, яны не прыдадуцца.
Геня пагадзілася, і Сакалоў збочыў з брукаванкі. Жыў ён у былым панскім фальварку, што стаяў за вёскаю на грудку. Дзяўчына, перагледзеўшы ўсе Карыніны ўборы, выбрала доўгую шаўковую сукенку, а калі выйшла ў залу, каб спытацца: ці можа яе ўзяць, убачыла, што Сакалоў ужо накрыў стол рознымі дзівоснымі прысмакамі: усходнімі ласункамі і густымі наліўкамі ў хрустальных графінах.
— Сядай, — Сакалоў адсунуў крэсла, — а я пагляджу на цябе, успомню Карыну. Будзеш мне сёння за дачку.
Геня сарамліва прысела на край крэсла -яе насцярожыла і збянтэжыла нечаканая і ніколі не бачаная ў гэтым доме раскоша стала. Начышчанае да бляску срэбра прыбораў: каля яе маляўнічай талеркі з тонкай парцэляны разыходзіліся ў два бакі размаітыя відэльцы і ножыкі. Такую колькасць бліскучых інструментаў яна бачыла толькі ў хірургічным кабінеце мясцовага лекара Саламона Гілепа, калі прыводзіла да яго меншага брата са скулою на шыі.
Дзядзька Амельян, я піць не буду, — запярэчыла Геня, але той усё адно наліў ёй поўны келіх наліўкі, а сабе ў срэбны кубак наліў невядомае густое пітво са збанка.
— Частуйся, а я ўжо павячэраў, — заахвоціў Сакалоў, бо Геня дагэтуль так і не наважылася дакрануцца да ласункаў.
— Халодна ў вас, дзядзька Амяльян, як у склепе, — не знайшла лепшага параўнання дзяўчына.
— Чакай, я табе зараз футра прынясу, — Сакалоў выйшаў у суседні пакой.
Застаўшыся адна, Геня пацягнулася за глянцавітым міндальным печывам і выпадкова перакуліла на падлогу кубак гаспадара. Чырвонае пітво імгненна загусцела на кіліме. Пачуўшы крокі Сакалова, яна спалохалася, хуценька пераставіла крэсла на пляму і не паспела нічога прыдумаць, як пераліць сваю наліўку ў пусты гаспадар-скі кубак.
— Гляджу, ты ўжо выпіла, — Сакалоў накінуў на Геніны плечы гарачае воўчае футра, — то і я следам за табою. — Ён закінуў голаў — на яго жылістай шыі скалануўся вялікі, як кулак, кадык — і кульнуў кубак з наліўкаю ў шырокае горла. Раптоўна кінуў кубак і высалапіў учарнелы язык, нібыта хапануў гарачае смалы. Схапіўшыся за шыю, ён выбег на кухню.
Геня пабегла следам і ўбачыла, як Сакалоў ванітуе, сагнуўшыся над ракавінаю. 3 ягонага шырока расчыненага рота вывальваліся кавалкі сырога мяса, і ён ледзь паспяваў сціраць з падбароддзя крывавую сліну. Сакалоў скурчыўся, наваліўся жыватом на край ракавіны і зрыгнуў дзіцячую руку. Геня страціла прытомнасць.
Апрытомнела дзяўчына на той жа кухні, толькі ляжала яна звязаная на стале і да яе аголенага жывата прынюхваўся дзікаваты чаратовы кот з кутасікамі на загостраных вушах. 3 залы чуліся бойка і валтузня. Нарэшце, калі ўсё сціхла, на кухню зайшоў Сака^ лоў з ацынкаваным вядром у руках:
— Казаў, што мы правучым твайго кавалера, — ён выняў за валасы з вядра адрэзаную Фрэдзіну галаву. — Уратаваць цябе хацеў, — Сакалоў хіжа ўсміхнуўся, і Геня заўважыла ў ягоным роце драпежныя воўчыя іклы.
— Ма-ма, та-та! ГІамажыце! Уратуйце хоць хтонебудзь! — залямантавала Геня.
He звяртаючы ўвагі на енкі ахвяры, ваўкалак затанчыў па кухні вакол стала. У пакоі схаладала, як у лядоўні, і адчувальна патхнула саладкаватым тлом. Ад смуроду і жаху Гене зрабілася млосна.
Раптоўна расхінулася акно, і з падваконня саскочыў малады мужчына ў чорных галіфэ на зялёных падцяжках і шырокай белай кашулі. Ён падаў руку і дапамог спусціцца ў пакой нябожчыцы Карыне, што была ў той жа белай сукенцы, у якой яе клалі ў труну.
— Вольф, я знішчу цябе! — Сакалоў кінуўся да маладзёна.
Вольф схапіў ваўкалака і заціснуў ягоную шыю. У ягоных дужых руках захрумсцелі Сакаловы пазванкі, і пачвара са скручанай набок галавою асунулася на падлогу.
— Скажы, каб пахавалі бацьку на цвінтары, але крыж хай паставяць у нагах, — Карына развязала Геню: — I галаву ўпыра хай праб’юць доўгім цвіком.
Вольф паклаў на стол іржавы каваны цвік, і, узяўшы на рукі Карыну, знік у акне. Геня пачула, як завялася машына.
На досвітку каля дома Сакалова сабралася ўся вёска. Мужчыны пазбівалі замкі і ў пограбе знайшлі ўсіх зніклых дзяўчат і дзяцей. Іх абяскроўленыя
целы віселі пад скляпеннямі на жалезных круках. А трохі пазней каля могілак знайшлі адчыненую машыну Сакалова, якую потым ніхто так і не змог адрамантаваць.
Упыра-ваўкалака пахавалі, як радзіла Геня. на цвінтары, з цвіком у галаве, і крыж з асіны-аднагодкі паставілі ў нагах.
* * *
Генрык заўсёды, калі чытаў або слухаў, то на месцы герояў ставіў сваіх знаёмых. Вобразы рабіліся аб’ёмнымі і жывымі. Вось і цяпер ён уяўляў сябе Вольфам: з кулямётам на званіцы, і побач з ім на бляшанцы з патронамі — расчынены партсігар. Дануту, якая шчыра расказвала вясковае паданне, ён уяўляў то па-сялянску даверлівай Геняю, то ўзнёсла-спакутаванай праз свайго бацьку Карынай. Ён нават прымружыў вочы і ўбачыў, як едзе з ёю на трафейным «опелі» паміж асветленых месяцам вялікіх азёраў.
* * *
Кожную раніцу Генрык бегаў у вёску па малако і вяртаўся ўжо пляжам. Невысокае яшчэ сонца залаціла люстраную вежу пансіяната, ружаватыя карпусы абапал яе ашчэрваліся бязлюднымі скрынямі лоджый. Ён мінуў зарасці алеандру і апынуўся на дзікім пляжы. Верх стромкага адхону ўкрывалі шчыльныя бамбукі. На месцы ўчарашняга вогнішча самотна курыўся скарлючаны корч. Попел раздзьмуў
ранішні вецер. Генрык укрыў ад сонца слоік з малаком кашуляй і шортамі. Па-свойску спакойнае мора было пацягнута лёгкаю сеткаю рабаціння. Плаваў ён нядоўга, бо яшчэ з вады заўважыў знаёмую гюстаць. Але нават няспешна ісці заўсёды хутчэй, чым плыць. Калі стомлены Генрык выплыў да берага, Данута ўжо сядзела каля ўчарашняга вогнішча. Доўгія валасы былі заплецены ў касу і ўкладзены вянцом. Замест вычварнага кімано яе дзявочую постаць шчыльна аблягалі джынсовыя шорты і крацястая кашуля.
— У Мінску 6 я магла сказаць, што забылася пальчаткі і прыйшла па іх, — Данута глядзела на яго знізу, — але тут усё прасцей...
— I дзякуй богу. Піць будзеш?
— 3 ранку?
Генрык згарнуў кашулю і прапанаваў ёй малако. Данута манерна схілілася да белага слоіка і адпіла, як пакаштавала. Над ружовымі вуснамі засталася вузкая сметанковая паска. Данута са смакам злізнула яе кончыкам гострага языка. Генрык піў доўга і не адрываючыся, як п’юць дзеці.
— Учора так і не прыдумаў, як прызначыць табе спатканне.
— Як бачыш, прызначыў.
— А ў твайго мужа часам няма падзорнае трубы? — Генрык сеў поруч.
— А ў тваёй жонкі?
— Ніколі не паспяваў ажаніцца.
— Затое я паспяваю паўсюль. У мяне яшчэ і сын застаўся ў Мінску.
ГІойдзем на каву? — Генрык начаў збірацца.
— На каву з малаком? — удакладніла Данута.
— To пайшлі.
— He зараз.
— Увечары?
— Удзень.
— Пасля палудню на пірсе.
* * *
На пірсе кожны меў свой занятак: старыя з вудамі лавілі срабрыстых стаўрыдак, якіх Войнічу было нязвыкла бачыць жывымі, а толькі заледзянелымі, у рыбных крамах; малыя скакалі і скідвалі адзін аднога ў зеленкаватую глыбокую ваду. Адзін Генрык вылучаўся паважнаю ўрачыстасцю і нецярплівасцю. Данута відавочна не спяшалася на сустрэчу. Нарэшце яна з’явілася, калі змораны спёкаю Генрык ужо збіраўся распрануцца і скочыць у ваду.
— У нас часу да вячэры, — павіталася Данута.
Брукаваную абкатаным марскім каменнем сцежкаю яны выйшлі на праменад. За жываплотам застаўся спякотлівы паўдзённы пляж. У засені аплеценых шыпшынаю бамбукоў патанаў мазаічны ходнік. Час ад часу даводзілася схіляць галовы, каб мінуць гострае, як шаблі, бамбуковае лісце. Ярусам вышэй млосна квітнела акацыя. Зацішныя пергалы трымалі на сваіх кратах цяжар трапічнай зеляніны. Вузкі праход быў забраны панцырнай сеткаю, за якой разлягалася керамічнае пакрыццё тэніснага корта. Па сетцы віліся, а дзе-нідзе і ўраслі ў дрот тоўстыя канаты лазы, абсыпаныя буйным загостраным лісцем.
— Ледзь-ледзь дайшоў стамлёны падарожнік да начлегу, і раптам... Гліцыній квецень! — Генрык крануў вузлаватую лазу. — Гэта гліцынія, але ў траўні яна не квітнее.
— Гэта Басё, — падтрымала настрой Данута.
— Бачыш чэзлую вярбу з дробным, як парэзаным нажніцамі, лісцем? To яна чамусьці тут называецца алеандрам, а той хмызок пад ім — хенамеліс.
Данута заінтрыгавана глядзела на Генрыка.
— Трохі далей — пальмы: як бочка — буцыя, а тонкая калматая — кардзіліна.
— А гэта? — Данута паторгала доўгую гострую расліну, што расла купінаю, не раўнуючы гіганцкі дзікабраз.
— Пампаская трава, — не вагаючыся адказаў Генрык. — Або новазеландскі лён, — удакладніў ён. — Летась тут паўсюль былі шыльдачкі, а гэтыя стаялі побач.
— А дзе летась была шыльдачка з хоку Басё? — пацікавілася Данута.
— Хоку я прачытаў у жаночым календары, відаць, як і ты.
Са сцябліны пампаскай травы ўзняўся начны матыль з крыламі, як жаночыя далоні, і паляцеў да крытага басейна.
У бары было пуста, цёмна і самотна, як у вечаровым лесе. Генрык замовіў стабільныя ў такіх выпадках шампанскае і шакалад. Прысадзістыя скураныя крэслы з гнутай нікеліраванай арматурай здымалі напружанне і расслаблялі, маленькі круглы столік на дваіх і цяжкая хрустальная попельніца стваралі штучны інтым і замаруджвалі час.
— Раскажы пра сябе, — папрасіла Данута.
— Я больш люблю слухаць, — Генрык расчыніў плоскі срэбны партсігар з выгравіраваным на вечку коннікам у латах і запаліў папіросу з доўгім папяровым муштуком.
— Я нарадзілася ў Мінску, і не разумею, чаму мы мусілі сустрэцца менавіта тут?
— Відаць, нашы жыцці ў розных пласкасцях, і аб'ядноўвае нас толькі адпачынак.
— Я журналістка, вяду ў штотыднёвай газеце крымінальную хроніку, — Данута паклала на стол пачак ментолавых цыгарэт.
— А як жа ж, чытаю твае матэрыялы: «Студэнтка Дз. у ванным пакоі адрэзала геніталіі свайму каханку студэнту-афрыканцу Дж., бо той адмовіўся ажаніцца і забраць яе ў Афрыку». Такія показкі табе, відаць, цягае муж са службы. Ты пішаш, а потым хаваеш ад сына газеты?
— Сыну сем гадоў, і матэрыялы я знаходжу сама, — абурылася Данута. — Я працую ў «Нашай ніве», а не ў брудным «Прыватным дэтэктыве», дзе «пад весну ў вадасховішчах рэспублікі тапелыды выскокваюць з-пад вады, нібы мячыкі».
— А ты такога не пішаш?
— Спадзяюся, што не. У гэтым няма нічога цікавага. Мяне прываблівае толькі тое, што тычыцца культуры: выкраданне леанардаўскае «Джаконды», знікненне кароны Вітаўта Вялікага, крыж Еўфрасінні Полацкай.
— I як поспехі? Справы ж безнадзейныя і безвыніковыя.
— Журналіст — ані следчы, ані суддзя, ані кат. Сэнс тут не ў пакаранні злачынцы: зладзействы твораць
не людзі, а рэчы, якія мацнейшыя за іх. Гэта выпраба ванне на трываласць, і мяне ў тым ліку.
— Гэта занадта адасоблена ад рэальнасці: сапраўдную каштоўнасць маюць толькі грошы, бо яны універсальныя і здатныя пераўтварацца ў рэчы і забіраць жыццё, Генрык збіў попел, і агеньчык папяросы паўтарыўся на гранях хрустальнага арнаменту. — Мастацтва унікальна, але золата універсальна.
— Няма пра што спрачацца. Літаральна месяц таму з Радзівілаўскага палацу ў Нясвіжы знікла радавая калекцыя зброі, якая лічылася лепшай калекцыяй старажытнае зброі ў Еўропе. Вядома, што яе раскралі ў час вайны савецкія афіцэры — у палацы месціўся штаб 1-га Беларускага фронту на чале з маршалам Жукавым. Пасля іх палац застаўся абрабаваны і знявечаны ўшчэнт. Магчыма, і зараз нашчадкі савецкага маршала гуляюць з радзівілаўскімі шаблямі і алебардамі. Нядаўна высветлілася, што меншую, але найбольш каштоўную частку калекцыі паспеў перахаваць княжацкі бібліятэкар Сідарэвіч; ён і дагэтуль працуе ў палацавай бібліятэцы. Месяц таму ён нарэшце прызнаўся, што сорак сем гадоў хаваў зброю Радзівілаў ад камуністаў. Прызнацца яго прымусіла тое, што зброю ўкралі з тайніка, але крымінальную справу так і не ўзбудзілі, бо ў яго не было доказаў існавання калекцыі — фотаздымкі, зробленыя ў пасляваенны час, зніклі таксама.
— Ты ў гэтым пераканана? Быццам бы справу не ўзбудзілі з-за адсутнасці доказаў існавання калекцыі?
Я разумею, што пабаяліся, каб за вялікімі каштоўнасцямі не выплылі вялікія людзі, да таго ж была цудоўная фармальная зачэпка. — Данута адсунула на сярэдзіну століка пусты келіх.
— I ты вырашыла прыватным чынам разблытаць гэтую справу і знайсці смарагдавы стылет Бенвенута Чэліні з радзівілаўскае калекцыі?
— Так, але адкуль ты?..
— Я не раю табе займацца гэтым. — Генрык падняўся і ўкінуў у кішэню партсігар. — Пасля шампанскага някепска будзе выпіць кілішак яечнага лікёру: хадзем да мяне, ёсць пляшка шатландскага разліву.
3 лоджыі Генрыкавага нумара праглядаліся ў дзённай смузе парослыя калматаю зелянінаю горы, нізкія вяршыні якіх патаналі ў свежых аблоках. Паміж шашою і гарамі зелянела глянцавітае футра мандарынавых плантацый. У рэдкіх плямінах балотцаў адбіваўся шкляны блакіт нябёсаў. За спартоваю пляцоўкай бялелі крэйдавыя камяні пляжу. На моры панаваў меланхалічны стыль.
Генрык расклаў шэзлонгі і паставіў з лядоўні на стол распачатую кварту лікёру. Густы і водарны трунак апёк вусны. Данута правалілася ў шэзлонг і ўперла мыскі басаножак у балконныя краты. Сонца пазалаціла бліскучую скуру лытак.
Генрык адною рукою фамільярна расшпіліў дробныя гузікі на Дануцінай кашулі. Каўнер разышоўся і вызваліў смуглыя плечы. Паміж цнатліва-спакуслівых грудзей алейна блішчэў бурштынавы крыжык на залатым ланцужку. Данута прагнулася і ўзяла з падваконня вайсковы бінокль:
— Ты падглядаеш за чужымі вокнамі? — яна навяла аб’ектывы бінокля на вежу пансіяната: — Шкада, не чуваць гукаў.
— Паглядзі куды бліжэй, і пашкадуеш, што не адчуваеш дотыкаў, — Генрык скінуў кашулю.
— Глянь, ці не шакал гэта на балоце, у жоўтых кветках? — Данута перадала бінокль.
— Па начах каля возера крычаць паўліны, — Генрык нядбала зірнуў у акуляр і раптам змяніўся з твару.
— У цябе такі выгляд, нібы ты глядзіш у твар нябожчыку, — Данута ўстрывожана ўзяла яго за руку.
— Ты змяніла ўсе мае планы на адпачынак, — ён паспешліва пачаў апранацца. — Ты бачыла, як цвітуць каноплі?
Данута паціснула плячыма.
— To паглядзі, — Генрык вярнуў бінокль. — Цэлае мора канопляў. Гэта сапраўдная каўказская анаша, а тут яе — за год не спаліць!
— Ты паліш анашу? Можа, ты наркаман? — Данута, вагаючыся, зашпільвала кашулю.
— Калі не падабаецца слова «анаша», то называй яе марыхуанаю. — Генрык укінуў нож у палатняную торбу і пацягнуў Дануту з нумара.
На краі балота Данута спынілася:
— Далей не пайду.
— Дарма. Далей кайф, без умоўнасцяў і этыкетаў, — Генрык расцёр далонямі жоўтую квецень і прыклаў рукі да твару, — Гэта Рай, сапраўдны зямны Рай.
— Але рай на аднаго...
Першую папяросу ён набіў пылком канапель, калі асляпляльны сонечны шар крануў вяршаліны рэліктавых соснаў. Данута зачаравана сачыла за свяшчэннадзействам ператварэння папяросы ў забаронены наркатычны плод. Ён двойчы зацягнуўся, затрымаў дыханне і перадаў папяросу. Яе ўзяло з першай зацяжкі. Душа адасобілася ад цела, мятны водарны дым паплыў над вадою. 3 кожным уздыхам яны адыходзілі ў свет мрояў. Цені дрэваў даўжэлі і незаўважна накрывалі пляж. Спакваля з гор на ўзбярэжжа спускалася цемра. Але ім удваіх не было самотна — ярка свяціўся магічным крышталем агеньчык папяросы. Яны распусціліся ў прасторы, адчулі сябе адначасна і распаленым жвірам пляжу, і музычным рытмам прыбою, і задушліва вільготным паветрам, яны ўзняліся над светам, і нават зоры, як мігатлівыя светлякі, здавалася, былі ў іх пад нагамі. У кайфе, зведаным імі, не было нічога фізічнага, знікла жаданне кіраваць сваім целам, яны ляжалі абняўшыся на мулкім каменні, і не было патрэбы ў большай асалодзе, ім здавалася, што яны і так дасягнулі шчаслівага сэнсу жыцця.
Першым іх заўважыў генерал унутраных войскаў Каспар Францавіч Матрашыла — пасля таго, як яны разам з Аляксеем у пошуках Дануты абышлі ўсе тамтэйшыя бары і вярталіся берагам да пансіяната.
Аляксей ашчадна ўзяў жонку на рукі і панёс да «Самшытавае выспы». Генрыка гэта толькі забаўляла. Ён забіў кайфам яшчэ адзін касяк, і толькі на досвітку за ім прыйшоў Арсен.
2. Мінск
Канструктывісцкія аб’ёмы Дома ўрада люстрыліся цёплым таніраваным шклом. Раманскія вежы касцёла святых Сымона і Алены падбіраліся да цэментовых навальнічных хмар. Ранішні холад спараджаў прадчуванне залевы: здавалася, неба вось-вось апусціцца на галоўны пляц рэспублікі. Генрык набыў у кіёску пачак газет і ўзняўся шырокімі гранітнымі сходамі да чарады бакавых дзвярэй, аб’яднаных вузкаю шыльдаю «Рада міністраў». У шкляной паверхні дзвярэй адбілася Генрыкава постаць у твідавым двухбортным гарнітуры і ў рудых чаравіках з кракадзілавай скуры, каўнер шаўковай смарагдавай кашулі сціскаў чырвоны гальштук з турэцкім арнаментам.
Створкі хуткаснага ліфта рассунуліся, адкрыўшы латунную, нашмараваную, як салдацкая спражка, шыльду «Міністэрства культуры».
Сакратарка міністра Тася (у міністраў сакратаркі заўсёды або пякельныя брунеткі, або звар’яцелыя старыя вядзьмаркі, але гэта была пышнаю бландзінкаю) ветліва прапанавала фатэль і націснула клавішу селектара:
— Кім Сымонавіч, да вас Генрык Войніч?
— Няхай зойдзе праз пяць хвілін, — з дынаміка прагучаў роўны прафесарскі барытон — з такім тэмбрам толькі чытаць лекцыі па гісторыі мастацтва.
Генрык паклаў перад сакратаркаю празрысты футаральчык з абхазскім самшытавым грабеньчыкам
са срэбным аздабленнем. Тася задаволена аглядала падарунак.
— Памятка з Каўказа, — Генрык рабіў падарункі знаёмым жанчынам не з пэўнымі мэтамі, а так, як госці прыкормліваюць гаспадарскіх сабак.
— Памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, — працытавала Тася і ўкінула грабеньчык у рыдыкюль. — Няўжо так можна загарэць у траўні?
— Гэта не паспеў сысці леташні загар.
— А я апальваюся блага, цела занадта пяшчотнае, баіцца сонца, — яна пульхнаю рукою з памаранчыкавымі пазногцямі паправіла высокую фрызуру.
— Загарайце пры месячным святле. Шкада, што мы не адпачывалі разам.
— А дзе вы былі?
— У канапляным раі.
Сакратарка здзіўлена зірнула ўслед Генрыку, калі ён заходзіў у кабінет да міністра.
Кім Сымонавіч Валовіч падняўся ва ўсю веліч свайго двухметровага росту і выйшаў з-за ампірнага стала, які раней аздабляў не менш як бібліятэку князёў Патоцкіх.
— Я ж прасіў, каб цябе без пільнае патрэбы ў міністэрстве не бачылі, — міністр даў руку, на ягоным па-конску выцягнутым твары адбілася незадаволенасць. Ён адкінуў з ілба пасму сівых, як выбеленых вапнаю, валасоў. Мажны і грунтоўны, ён аднолькава добра глядзеўся як і ў тэатральным інтэр’еры свайго кабінета, так і на адкрыццях манументальных мемарыялаў.
— Вы ж самі выклікалі мяне з адпачынку тэлеграмаю.
Міністр адчыніў схаваныя за дубоваю панэллю дзверы і запрасіў Генрыка ў пакой для адпачынку. Пакой нагадваў запаснік мастацкага музея: шкляны стэлаж са стосамі каралеўскае парцэляны, сцяну над гасцявою канапаю ўкрываў цьмяны баракальны габелен пастаральных матываў, у драўлянай падстаўцы каласіўся размаітымі эфесамі пук рапір і шабляў.
— Пяроіідзем да справы, — міністр адчыніў бар у сакрэтніку і паставіў на мармуровы столік калекцыйную бутэльку грузінскага каньяку: — У мяне ёсць пэўны заказчык на пару-тройку старадрукаў, якія ў экспазіцыі Веткаўскага музея. Можаш разлічваць на дваццаць працэнтаў.
— Вы ж ведаеце, што я працую за цвёрды ганарар, з цвёрдым авансам, — Генрык пакаштаваў каньяк.
— Вось спіс патрэбных мне кніжак, — міністр падаў аркуш, — часу ў цябе не больш за тыдзень. Цяпер наконт ганарара, — міністр насцярожана змоўк і ўсклаў акуляры.
— Пяць тысяч даляраў наперад, астатнія потым, — Генрык яшчэ раз напоўніў чарку і выпіў.
Міністр адмоўна пахітаў галавой:
— Днямі праз Вярхоўны Савет прайшло адсяленне Веткі за межы забруджанай радыяцыяй зоны. У музеі звычайная сігналізацыя. Я магу зараз заплаціць не больш як тры: Ветка не Луўр, і ты ідзеш не на Джаконду, — міністр узвысіў голас.
— Мне трэба агледзецца на месцы, — Генрык падняўся: — Я перазваню.
3. Ветка
Святло фар выхапіла з цемры дарожны ўказальнік з назваю мястэчка — «Ветка», перакрэслены люмінісцэнтнаю стужкаю. Генрык настроіў прыёмнік на начную музычную хвалю і глянуў у пукатае люстэрка задняга агляду. Джып Генрыка пакідаў за сабою ярка асветленую галагеннымі ліхтарамі местачковую вуліцу і набіраў хуткасць па роўным асфальце шашы. Мініяцюрныя калонкі прыёмніка пульсавалі старым шлягерам: «Ой, я лягу-прылягу...» Праз колькі тактаў радыёперашкоды знішчылі музыку, дынамік затрашчаў, як смалісты корч у каміне. Генрык глянуў у акно: шашу перасякала высакавольтная лінія электраперадач.
Далёка ў лагчыне бліснула рачулка, на падыходзе да яе шаша была перасыпана гурбамі жвіру, у адной з якіх крыва тырчэў указальнік аб’езду. Над паўразабраным мостам навісала тонкая страла аўтамабільнага крана. Пад штабелем гравію безжыццёва блішчэла адпаліраванае лязо нерухомага бульдозера. Генрык аб’ехаў стос жалезабетонных панэляў і прыпыніў джып у цемры пад цыліндрамі цэментасховішчаў.
Сіняя МАЗаўская кабіна была замкнёная на навясны замок. Генрык падчапіў яго арматураю і capBay без асаблівых намаганняў. 3 незапаленымі фарамі Генрык вывеў МАЗ на асфальт. Неўзабаве ён збочыў на палявую дарогу і ўз’ехаў на пагорак, за якім разлягаліся агні Веткі. Ен узняў стралу крана, стаў на падножку кабіны і рэзка таргануў рычаг
хуткасцяў. Машына з высока ўскінутаю стралою ірванулася з месца. Генрык саскочыў у колкае жыта. МАЗ, валюхаючыся на раллі, набіраў разгон. Раптоўна неба асвяцілася маланкавымі сполахамі, феерверк электрычных разрадаў выбухнуў у паветры. Кран абарваў лінію электраперадачы, алюмініевыя драты разляцеліся ў бакі і звіліся ў спіралі. Пад сарваным дротам закурэла і запалымнела зямля. Генрык падняўся, абтрос калені і азірнуўся — Ветка патанала ў цемры.
Генрык спыніўся на пляцы перад музеем і выйшаў да тэлефона-аўтамата. У вокнах мястэчка дзенідзе ўжо пазапальваліся газніцы і свечкі. Тэлефонная слухаўка маўчала, як душ з адключанаю вадою. Разам з тэлефоннап станцыяй у Ветцы адрубіла і музейную сігналізацыю.
Войніч нетаропка абышоў музейны будынак і спыніўся перад службовым уваходам. Рука ў пальчатцы сціснула адмычку, падобную да прымітыўнага хірургічнага інструмента.
Шчыльны прамень кішэннага ліхтарыка слізгануў па паркетных сходах, адбіўся ў вітрынным шкле. Шыхты зжоўклых фаліянтаў у грувасткіх скураных пераплётах і важкіх каштоўных акладах займалі цэлую сцяну. Рабаўнік павёў ліхтарыкам: з цемры заззялі золатам німбаў праваслаўныя абразы. Ён выняў вітрыннае шкло і, звяраючыся са спісам, пачаў пакаваць кнігі ў свой ёмісты сакваяж, калі адчуў, як мулкі зрэз рулі драбавіка 16-га калібру прыткнуўся да ягонае патыліцы.
— He варушыся, паскуда, бо калі стрэлю, застанешся без галавы, — рэзка выбухнуў за спіною голас вартаўніка.
— Адкуль ты ўзяўся? — шчыра здзівіўся Генрык і асцярожна паставіў на падлогу сакваяж.
Гэндэ гох, — чамусьці па-нямецку загадаў вартаўнік.
-Гітлер капут, — у тон яму адказаў Генрык і ўзняў рукі.
— Старога партызана-чакіста не абдурыш, я на сваім вяку ў СМЕРІІІы і немцаў, і паліцаяў, і нацыяналістаў пастраляў — не злічыць, рука не схібіць. А ты спрытны бандзюга — і святло адрубіў, і тэлефон, але аднога не ўлічыў, што стары партызан на варце. Пайшоў наперад. Крок улева, крок управа лічу за ўцёкі, — вартаўнік падштурхнуў руляю Генрыка.
Яны выйшлі на сходы, ледзь асветленыя праз гатычныя вокны ільдзянаю поўняю.
— Каб на лепшыя часы, то на месцы б і прыстрэліў...
Генрык перапыніў сентыментальныя ўспаміны старога: рэзка прыгнуўся і перахапіў рулю драбавіка. Акаваны жалезам прыклад зброі глуха садануў у сківіцу былога партызана, і ягоная штучная пашчэнка з жалезнымі ікламі паскакала сходамі. Вартаўнік сеў на дупу і, вырачыўшы вочы, сачыў за Генрыкам, які з выглядам егера на панскім паляванні ўскінуў стрэльбу на плячо.
Стары ціснуўся да сцямы, слізгаючы па паркеце скуранымі абцасамі мяккіх юфцевых ботаў. Цёмнае завялікае галіфэ целяпалася на ўсохлых сцёгнах, на плячыстым фрэнчы блішчэлі, як цукерачныя фанцікі, ордэнскія планкі, з-пад казацкага картуза выбіваліся рэдкія сівыя валасы. Ён плямкаў
бяззубым ротам, пад якім калмацілася стараверчаская барада.
— Ты, відаць, яшчэ і ў бога верыш? — спытаў Генрык.
— Веру, сынок, а як жа ж не верыць? — стары паспешліва заківаў.
— Старавер? — удакладніў Генрык.
— Так, па старому абраду.
— А на абразы пляваць будзеш, — падступіўся да яго Генрык.
— Буду. Чаму ж не плюнуць?
— To які з цябе старавер. — Генрык адкінуў лязо нажа і нахіліўся над старым. — Мацней трымайся за бараду, — ён узмахнуў нажом, і пук валасоў задрыжэў у сціснутай руцэ вартаўніка.
4. Мінск
Міністр па-прафесарску замілавана гартаў старадрукі. Генрык няспешна смакаваў сухі херас са срэбнага кубка, аздобленага гербам. Вокны Генрыкавай кватэры выходзілі на Кальварыйскія могілкі, што ўзнімаліся над катлаванам метрабуда аснежанымі тапалёвым пухам шатамі дрэў. Над званіцаю касцёла спуджана кружляла зграя варон. Раптоўная пройма занесла ў пакой пёркі пуху. Генрык зачыніў вакно і зашморгнуў фіранкі. Міністр паклаў на стол пачак зялёных банкнотаў, перацягнуты аптэкарскай гумкаю:
— Ёсць наступны заказ.
Войніч ад’ехаў ад стала ў фатэлі, маленькія колцы мякка пракаціліся па высокай футры кіліма, што
ўсцілаў усю падлогу. Над вузкай канапаю вісеў гарадскі краявід у дубовай раме: пахмурнае неба над дахамі старога Мінска, бязлюдныя вуліцы, самотны трамвай.
Міністр прабегся вачыма па кніжных паліцах і задаволена спыніў позірк на томіку з уласным прозвішчам на карэньчыку.
— Пакінце аўтограф, Кім Сымонавіч, — Генрых зразумеў думкі міністра.
— Другім разам, — ён павярнуўся да Генрыка. — Наступны заказ — кватэра мастака Вашчылы: ты возьмеш графічныя лісты Малевіча, — міністр паказаў Генрыку фотаздымкі з супрэматычных малюнкаў.
НАВЕЛА ПРА ТОЕ, ЯК ЗЛОДЗЕЙ СТАЎ МІНІСТРАМ
Сярод злодзеяў няшмат міністраў, затое сярод міністраў шмат злодзеяў. Хіба зможа прыстойны чалавек абмінуць усе перашкоды дзяржаўнай машыны, пацучыную валтузню бюракратычных кулуараў і займець міністэрскі кабінет з цэлым штатам размаітых сакратарак? На такі подзвіг здатны толькі вытанчаны ліслівец і прайдзісвет, інтрыган, рафінаваны бюракрат, хітры служака... Каму не хапае гэтых азначэнняў, раскрыйце слоўнік сінонімаў і паглядзіце раздзелы на словы: злодзей, свалата, паскуднік, шкоднік, рэнегат, здраднік. пярэварацень, гвалтаўнік, спакуснік, вылюдак, мярзотнік, ліхадзей, вырадак, недавярак, падла, шэльма, гіцаль, абармот, плюгавец, прахвост, гадасць, нелюдзь, латрыга, злыдзень,
жываглот, псялыжнік, зараза, халера, пачвара, змей, звер, сабака, гніда, сукін сын, тарбахват, крамнік... жыд. I нікога не здзівіш спалучэннем гэтых слоў з пасадаю міністра.
Біяграфію міністра, як і ўсіх іншых прадстаўнікоў вышэйшае ўлады, прынята падаваць у жанры жыція святых: угоднікаў, пакутнікаў і цудатворцаў разам узятых. Адно пэўна, што спраўна служылі яны не богу, а чорту лысаму.
Кім Сымонавіч Валовіч нарадзіўся ў 1930 годзе ў Кажан-Гарадку, у беднай, гаротнай, шматдзетнай, малазямельнай сям’і. Бацька міністра Сымон Валовіч гнуў спіну і на цара-расію-айчыну, і на той яшчэ кайзераўскі фатэрлянд, і на тых пілсудчыкаў — польскіх легіянераў, якім, як выхваляўся міністраў бацька, далі пад сраку, і на тыя саветы, якія ў 39-м годзе шаблямі пасеклі польскіх асаднікаў, і нават на гэтых немцаў-фашыстоўцаў, бо ў вайну абіралі Сымона Валовіча бургамістрам. А як пачалі гады праз два немцаў прыціскаць, спаліў Сымон управу, сышоў у партызаны і яшчэ паспеў перахапіць пару чырвоных ордэнаў.
Маці Алена Валовіч, у дзявоцтве Рэпка, нарадзіла сямёра дзяцей і ўсіх выгадавала, ніхто не памёр, і лічылі яе ў мястэчку вядзьмаркаю.
Кім Сымонавіч Валовіч нарадзіўся першым, і далі яму імя Адольф, у гонар дзеда, які ў сваю маладосць служыў у гусарскім палку і нават меў медаль «За усмпренііе бунта 1863 года»; кожную раніцу рабіў дзед Адольф гімнастыку з шабляю і быў чалавекам рахманым і лагодным, пражыў пад сто гадоў.
Перад тым як спаліць управу і сысці ў партызаны, Сымон Валовіч справіў новыя дакументы, у якіх паганскае сынава імя змяніў на Кім, і ператварыўся Адольф у Камуністычны Інтэрнацыянал Моладзі.
А пачатковую адукацыю Адольф-Кім атрымаў у хедары — рэлігійнай яўрэйскай школе, нягледзячы на тое, што ніколі яўрэем не быў. Бо маці Алена працавала прыбіральшчыцаю ў хедары і лічыла, што няма розніцы, на якой мове вучыцца, абы адукацыю атрымаць.
Вучыўся Кім Сымонавіч добра, і прыдалася яму навука ў хедары, як ні дзіўна, калі прыйшлі немцы: ён лёгка перавучыўся з ідыша на дойч — дзякуй богу, мовы аднаго германскага кораню — і пачаў падзарабляць на перакладах у бацькавай управе. Першым грамадска значным учынкам, з якога пачалося ўзыходжанне Кіма як бюракрата-чыноўніка, было складанне па загаду жандармерыі дакладнага спісу выкладчыкаў хедара. 3 заданнем ён справіўся на выдатна, выкладчыкаў назаўсёды звезлі ў гета.
Пасля вайны, з афіцыйнаю папераю, што ён былы партызанскі сувязны, Кім прыехаў у Мінск і паступіў у мастацкую вучэльню, пасля якой падаўся на мастацтвазнаўчы факультэт Акадэміі мастацтваў, дзе і прыжыўся: паступіў у аспірантуру, застаўся выкладчыкам, абараніў дысертацыю «Партызанскі фальклор у выяўленчым мастацтве» і хутка ўзняўся да рэктара (звычайна творчыя ўстановы ўзначальваюць не мастакі, а мастацтвазнаўцы). Вось на пасадзе рэктара і акрэсліліся крымінальныя здольнасці Кіма Сымонавіча. Завяла яго ў ліхі бок страсць калекцыянера — збіраў ён кнігі, абразы і розную драбязу:
ордэны, медалі, грошы. Усе ягоныя заробкі разам з прэміямі і ганарарамі ішлі на збіральніцтва.
Аднойчы агледзеўся Кім Сымонавіч, што ў немалой прафесарскай кватэры не развярнуцца ад грувасткай антыкварнай мэблі, стэлажоў з кнігамі і калекцыямі, і задумаў ён перабрацца ў магнацкі асабняк, не раўнуючы, як у намесніка старшыні Рады міністраў. Пачаў ён прыглядацца да ўрадавых асабнякоў і ўпадабаў двухпавярховую сядзібу ў цэнтры Мінска, дзе жыла сям’я нябожчыка акадэміка Мікольскага — былога прэзідэнта Акадэміі навук.
У Мікольскіх не было сваіх дзяцей, і перад вайною ўзялі яны сабе з дзіцячага дому дзяўчынку — яўрэйку Сарачку. А як пачалі немцы бамбіць Мінск, паскідаў акадэмік рэчы ў машыну і падаўся з жонкаю ў Маскву, а Сарачку кінулі на лецішчы з пакаёўкаю Янінаю. He дачакалася пакаёўка сваіх гаспадароў і павяла дзяўчынку да сябе ў вёску. А каб не дазналіся фашыстоўцы, што Сарачка яўрэйка, перахрысціла яе Яніна ў касцёле. Пасля вайны Мікольскія знайшлі і забралі дачушку ў Мінск.
Неўзабаве акадэмік сканаў, a Capa пайшла замуж за гандляра. А як памерла акадэмікава жонка, то ў той жа дзень выкінула Сарачка на сметнік яе канапу. I гэта прыгадаў Валовіч у сваім артыкуле, калі пачаў патрабаваць зрабіць у асабняку Мікольскіх музей акадэміка. Сабралася Сарачка і падалася з сям’ёю на зямлю сваіх продкаў, у Ізраіль. Застаўся асабняк без гаспадароў. Тут і забыўся Валовіч на музей Мікольскага і ў чарговым артыкуле сумленна прыклаў нябожчыка-акадэміка. Неўзабаве Кім Сымонавіч усяліўся ў той асабняк, які вымяняў у гарадскіх уладаў
на чатыры кватэры, што выдзеліла дзяржава для выкладчыкаў Акадэміі мастацтваў. А каб запакаваць неабсяжныя пакоі асабняка адпаведным начыннем, прафесарскай зарплаты яўна не хапала, і пачаў Кім Сымонавіч круціць далей дробныя афёры: пускаў налева кватэры, машыны і іншыя даброты, што давала дзяржава Акадэміі.
На адным з урадавых банкетаў пазнаёміўся Валовіч з германскім прамыслоўцам-калекцыянерам і пачаў выхваляцца сваімі здабыткамі. Германскі прамысловец зацікавіўся калекцыяй Валовіча і прапанаваў прадаць колькі рэчаў. Кім Сымонавіч спакусіўся на салідныя замежныя банкноты з выяваю Лютэра. Незаўважна ён апынуўся ў той паўсферы жыцця, якой раней старанна пазбягаў. 3 цягам часу ператварыўся Кім Сымонавіч з калекцыянера ў абароцістага і выкшталцонага гандляра антыкварыятам.
Чым вышэй узнімаўся Валовіч у дзяржаўных структурах, тым большай рабілася патрэба ў памагатым — прафесійным злодзеі. Тут і падвярнуўся прайдзісвет Генрык Войніч.
* * *
Кватэра мастака Вашчылы стаяла на сігналізацыі. Генрыку давялося корпацца гадзіну ў сутарэннях, каб падключыцца да нумара мастака. Бясконца ішлі выклікі, але з кватэры ніхто не адказваў. Генрык у зялёнай спяцоўцы і з манцёрскай тэлефоннай трубкаю сядзеў на цыратавым чамаданчыку побач з адчыненым камутатарным шчытом. Бліскучыя клемнікі-кракадзілы драпежна сціскалі галоўкі кантактаў.
Генрык згадаў, як яму скардзіўся адзін кампанейскі літаратар у Піцундзе, у якога перад самым ад’ездам абрабавалі кватэру, што таксама лічылася на сігналізацыі. Ягоная жонка жахліва баялася злодзеяў, і літаратар паставіў двайныя абабітыя бляхаю дзверы і завёў добермана-пінчэра. Удзень ім пазванілі: літаратар адчыніў — і нават не паспеў як след згледзець наведвальніка, як атрымаў гарматны ўдар кулаком у твар і праляжаў хвілін дзесяць у глыбокім накаўце. Са знямелае жонкі злодзей зняў усе ўпрыгожванні і замкнуў яе ў прыбіральні. Сыходзячы з кватэры, злодзей звёў і сабаку.
Нарэшце ў навушніку застракатаў набор дыска — Генрык запісаў нумар і пачуў пароль, якім гаспадар кватэры паведаміў дзяжурнаму ў пастарунку, што дахаты вярнуўся менавіта ён. Цяпер сігналізацыя Войніча не турбавала.
Наступнай раніцай Генрык расціснуў гідраўлічным дамкратам дзвярную раму ў кватэры Вашчылы, выпхнуў дзверы і ад імя гаспадара зняў кватэру з сігналізацыі; па ягоных падліках, Вашчыла мусіў вярнуцца не раней, чым пад вечар. Генрык зняў дамкрат, і дзверы вярнуліся на сваё месца, нібыта да іх ніхто і не датыкаўся. Кватэра падалася яму занадта мяшчанскаю. Сцены гасцёўні былі задрапіраваны квяцістым сітцам, падлогу ўсцілаў пярэсты персідскі дыван, цёмную мэблю аздаблялі бронзавыя лісты акантаў, з дубовае панелі піяніна анёльскімі крыльцамі тырчэлі пазалочаныя бра з вітымі парафінавымі свечкамі.
Генрык запаліў свечкі, адкінуў вечка інструмента і рукою ў хірургічнай пальчатцы ўзяў колькі акордаў.
На адным з іх піяніна азвалася глуха, як з-пад вады. Ён прысеў і зняў ніжнюю дэку. Да літой рамы са струнамі прытулілася кардонная папка з ядвабнымі матузкамі і выціснутым скрыпічным ключом. Пад тым ключом Генрык і знайшоў перакладзеныя папяроснаю паперай малюнкі Казіміра Малевіча.
Яшчэ ў студэнцкія гады запрашаў да сябе Генрыка сын аднаго знакамітага мастака-манументаліста. To там у піяніна маўчалі ўсе клавішы. Сын казаў, што гэта не музычны інструмент, а бацькаў кашалёк, адкідаў верхняе вечка і з пыхаю дэманстраваў роўныя, як у сейфе, стосы банкнотаў.
Папку з малюнкамі Войніч павесіў на ласіныя рогі ў перадпакоі, вярнуўся ў гасцёўню, уставіў кампактдыск у лазерны прайгравальнік, і кватэру запоўніла па-змоўніцку сцішанае «Балеро» Равэля.
«Пад музыку весялей нішчыць» — падумаў Генрык. Ён адчуў патрэбу ў разбурэнні бюргерскага спакою. Утульны мяшчанскі дабрабыт быў для яго невыносным і агідным. Цюбікам з бурачковаю фарбаю ён дамаляваў на аўтапартрэце Вапічылы вусы і асліныя вушы і накрэсліў: «Вучыся маляваць. К. Малевіч». Стаўшы на плюшавую абіўку фатэля, паабрываў хрустальныя падвескі жырандолі і разам з багемскім шклом, што згроб з буфета ў ільняны абрус, запхнуў на кухні ў смеццепровад. Секачом для мяса пазбіваў бронзавыя накладкі з мэблі. Шырокае лязо скальпеля ўспарола абіўку крэслаў і канапы: з разрэзаў павіслі жоўтыя кілбасы паралону. Як бутэлька шампанскага, стрэліў прабіты фотаапаратам кінескоп тэлевізара. Альбомы па мастацтву згроб на персідскі кілім, і, заправіўшы іх густым сінтэтычным
клеем з трохлітровага слоіка, Генрык амаль супакоіўся. На развітанне Войніч закінуў з перадпакоя ў гасцёўню, як тэрарыст бомбу, распоратую падушку. Пухавая завіруха аснежыла пагромлены пакой.
ІІотную папку з малюнкамі Генрык загарнуў у шчытную белую паперу і перацягнуў шпагатам. Ліфт быў заняты, і Генрык спусціўся пралётам ніжэй. Праз сетку ліфтавой шахты ён убачыў, што кабіна спынілася насупраць кватэры Вашчылы. Між парэнчамі мілыанула жанчына. Яна націснула гузік званка і дастала з торбачкі звязку ключоў. Генрык адступіўся да сцяны, каб згледзець твар, і пазнаў сакратарку міністра Тасю. Яна ўпэўнена павярнула ключ у замку і зайшла. Пачуўся здаўлены крык.
Генрык збег яшчэ на пралёт і выклікаў ліфт. Праз паверх створкі кабіны рассунуліся: перад ім у парозе Вашчылаваіі кватэры знерухомела пераляканая Тася — на высокай фрызуры трапяталася колькі белых пёрак.
— Вось дзе не думаў спаткаць цябе. — Генрык зняў з яе карункавага каўняра пёрка і здзмухнуў яго ў пралёт. — Спадзяюся, Вашчыла ўжо вольны... Ён пакрыўдзіў цябе? У цябе выгляд згвалчанай настаўнікам школьніцы, — Войніч зазірнуў у кватэру. — Там што — чэрці балявалі?
Тася не вытрымала і заплакала. Генрык абняў яе за плечы і завёў у ванны пакой. Калі яна змыла размазаны макіяж і асцюдзіла расчырванелы ад плачу твар, ён асцярожна пацікавіўся: навошта яна ўчыніла гэты пагром і што цяпер збіраецца рабіць? Яна зноў заплакала, і Войнічу давялося запэўніць, што
не верыць у яе вінаватасць, і, калі Тася хоча, то зараз жа пазвоніць у міліцыю і пацвердзіць, што яны прыйшлі сюды разам. Ад сустрэчы з уладамі Тася адмовілася і, забыўшыся на палюбоўніка-мастака, ахвотна пагадзілася паехаць да Генрыка. Яны селі ў джып. Па дарозе Войніч набыў бутэльку сухога марціні. Позна ўвечары ён адвёз Тасю дадому.
Генрык ужо паспеў прыбраць са стала і перасцілаў ложак, калі зазвінеў тэлефон.
* * *
Пад чорным плашчом у міністра быў спартовы гарнітур. Ключы ад машыны ён трымаў на мізэнным пальцы, не распранаючыся, сеў за Генрыкаў стол так, нібыта знаходзіўся ў сваім кабінеце, адчужана перагартаў малюнкі, адсунуў іх набок і павярнуўся да гаспадара:
— Вось ганарар і адразу аванс за наступнае заданне.
— «Цо занадта, то не здрова» — я не паспяваю змарнаваць грошы, а саліць іх не навучаны.
— Мяркую, нам не варта губляць сувязь з добрым заказчыкам. Я атрымліваю заказы на пэўныя рэчы і ў пэўны тэрмін мушу адправіць іх па прызначэнні, ты выконваеш, а ён плоціць...
— Але і той, хто перапраўляе рэчы за мяжу, таксама мае свой, немалы працэнт?
— Так, але гэта не павінна цябе хваляваць, — міністр зняў са стэлажа том Беларускай энцыклапедыі.
— Я хачу ведаць, хто ён, — настойваў Генрык.
— Адзін высокі чыноўнік з Міністэрства ўнутраных спраў. He хвалюйся, усё сапраўды ідзе ў замежжа. Прыватныя калекцыі. Тут табе нічога не пагражае, — міністр знайшоў у энцыклапедыі патрэбны артыкул. — Вось новы заказ — Нясвіжскі касцёл езуітаў. Ты возьмеш партрэт фундатара касцёла Мікалая Радзівіла, ён вісіць у трансэпце — нішы паміж дзвюх пілястраў з чорнага італьянскага мармуру. Вось тут, — міністр накрэсліў пазногцем на плане касцёла крыж. — Ты мусіш зрабіць гэта тэрмінова. Партрэт патрэбны паслязаўтра.
— Без падрыхтоўкі працаваць небяспечна, я не аматар, — Генрык пахітаў галавою.
— Заўтра выязджай у Нясвіж, каб патрапіць на ранішнюю імшу.
5. Нясвіж
Машыну Войніч прыпаркаваў пад помнікам Сымону Буднаму, калі званы абвясцілі пачатак набажэнства. Ён апусціў у касцелызую скарбонку скрутак даляраў — большасць злодзеяў, якія не выйшлі ў міністры, сентыментальныя і глыбока рэлігійныя людзі. (Няўважлівыя і абыякавыя да рэлігіі толькі ўнутрана вольныя людзі — мастакі і філосафы, выкшталцоныя інтэлектуалы і паэты, якія здатныя супрацыіаставіць сябе не толькі грамадству, але і безасабоваму, безаблічнаму богу. Асоба мастака заўсёды ўзвышаецца над маралізаваным грамадствам і цемрашальскімі рэлігійнымі догмамі.) А Генрык Войніч пабойваўся бога і шчыра верыў ва неўміручасць уласнай душы, хоць і называў сябе вольным мастаком.
Падчас імшы ён стараўся ўспомніць калісьці завучаныя лацінскія словы «Авэ Марыі» ў падспудным, несвядомым спадзяванні, што за імі бог не здолее прачытаць яго патаемных думак, а Генрык ужо паспеў прыгледзець, што каваны замок XVII стагод дзя ў касцельнай браме ніякімі адмычкамі не возьмеш, але просты, як усё геніяльнае, ён адчыняецца пальцам.
У нішы паміж чорнымі пілястрамі Генрыку пазмоўніцку ўсміхаўся партрэт фундатара Радзівіла: карункавы каўнер, як німб, што споўз на шыю, фаўстаўскі твар у аблямоўцы роўна выстрыжаных чорных валасоў, на аксамітным камзоле спачываў тоўсты, як турэмныя краты, ланцуг з ордэнам Залатога руна.
Ксёндз Міцкевіч у новым, негнуткім, відаць, нядаўна прывезеным з Ватыкана, арнаце высокім тэнарам адпраўляў імшу. Ягоная мажная постаць з неабсяжным жыватом і шырачэзнаю дупаю была жывою ілюстрацыяй да навел Джавані Бакачыа або да беларускай казкі «Як ксяндзы ездзілі на воды лячыцца». У звычайныя дзверы ксёндз Міцкевіч прабіраўся ў два прыёмы: спачатку праходзіў жывот, і за ім, бокам, дупа.
Генрык прайшоўся па горадзе, паабедаў у рэстарацыі і да самай цемры праседзеў на беразе возера ў замкавым парку. Калі гадзіннік на замкавай вежы адбіў палову на адзінаццатую, ён грэбляю праз возера выйшаў да баракальных муроў касцёла. За мураванаю агароджаю праступалі з цемры каменныя крыжы на ксяндзоўскіх магілах. На імгненне яму падалося, што ў высокіх цьмяных вітражах прабіўся
прамень ліхтарыка, але гэта ўзнялася над закінутым кляштарам бенедыкцінак жоўтая поўня.
Войніч засунуў у замочную адтуліну два пальцы і адцягнуў рыгель. Апынуўшыся ў касцёле, ён зачыніў дзверы на засаўку, і, скіраваўшы прамень ліхтара на маёлікавую падлогу, прайшоў у левае крыло трансепта, да месца, азначанага міністравым „азногцем на плане ў энцыклапедыі. Ільдзяным бляскам заіскрыліся мармуровыя пілястры, але партрэта не было, адно праступаў цьмяны прамакутнік — адзінае, што засталося пасля яго на сцяне. Войніч згасіў ліхтарык і азірнуўся — на сярэдзіну касцёла праз вокны купала падала расфарбаванае вітражамі святло поўні, і прастора сабора падалася яму не домам божым, а студняю ў замагільны свет. Анёлы і святыя на фрэсках бачыліся пачварамі, скульптуры біскупаў паплылі ў прахалодным паветры, патрасаючы кіямі, як дзідамі, баракальныя валюты пульсавалі ў прывідным святле скручанымі пружынамі гіганцкіх гадзіннікаў, алтарны крыж захістаўся, як стрэлка метранома, пад рытмічнае патрэскванне перасохлае механікі аргана, твар распятага Хрыста абліло чырвоным святлом. Генрык крадком адступіў пад калону і дакрануўся плячыма да драўлянае разьбы спавядальні. Праз гафтаваныя краты акенца на Генрыка глядзелі шырока адчыненыя вочы ксяндза, ягонае сытае цела застыла на лаўцы спавядальні. Войніч крануў ксяндза за плячо: галава хіснулася ўбок, і з цемры выплыла касцяное дзяржальна шыла, што тырчэла з ксяндзоўскага вуха.
За касцельнай брамай пачуліся галасы, з-пад яе прабіўся агонь ліхтара, у замку скрыгатнуў ключ. Генрык выбег на сярэдзіну касцёла і ўбачыў, як ад
грукату пахіснуліся дзверы, але расхінуцца ім не дала каваная засаўка.
— Ламіце, — пачулася з вуліцы, у філёнгі грымнуў удар.
Генрык успомніў у дэталях шіан касцёла з энцыклапедыі, на якім значыўся толькі адзін выхад, і за якім зараз былі людзі. За алтарнаю балюстрадай ён заўважыў невысокі праём у абсідзе і сходы ў сутарэнні. Генрык ускінуў нябожчыка на плечы і паспрабаваў данесці да сходаў, але заблытаўся ў дывановай дарожцы, скінуў непад’ёмнае цела і пацягнуў за сабою. У браму нарэшце ўдарылі нечым больш важкім — рыгель засаўкі выгнуўся, але спружыніў: яшчэ колькі ўдараў — і дзверы не вытрымаюць. Ад наступнага ўдару з аргана сарваўся спалоханы голуб і, лапочучы крыламі, пачаў біцца ў вітражнае шкло. Войніч у суцэльнай цемры сцягнуў мерцвяка па сходах у сутарэнні і запаліў ліхтарык. Ён апынуўся ў радавым княжацкім склепе — на высокіх пастаментах шыхты мармуровых саркафагаў з лацінскімі надпісамі. Генрык паспрабаваў прыўзняць скульптурную пліту з княжацкай каронаю ў галавах магілы, але не здужаў — мармуровае вечка саркафага важыла не менш чым паўтоны.
— Каб вы, пан пробашч, дапамаглі, мы б яе скінулі, — звярнуўся Генрык да нябожчыка, што прываліўся да пастамента, выпрастаўшы на гранітных плітах ногі ў вастрадзюбых лакіраваных чаравіках з металічнымі падкоўкамі на абцасах. У дашчанай скрыні з засохлым растворам Генрык згледзеў рыдлёўку і паспрабаваў убіць яе пад пліту. Камень быў шчыльна падагнаны, і лязо адно слізгацела ўздоўж каменнага шва саркафага. Генрык пераходзіў ад аднаго надгробка да
другога — паўсюль тое ж самае — дамавіны былі герметычна замкнёныя. Наверсе пад чарговым ударам не вытрымалі і адскочылі з брусоў скобы засаўкі, у касцёл уварваліся ўзброеныя мужчыны ў цывільным.
Лязо рыдлёўкі раптам як правалілася пад вечка, і Генрык са здзіўленнем убачыў, як пліта без асаблівых намаганняў адышла ўбок. Ён чакаў убачыць выскал Радзівілаўскай муміі, да якой збіраўся падсяліць труп ксяндза, але замест дамавіны яму адкрыўся вузкі праход у яшчэ адзін ярус сутарэнняў, пра які не згадвалася ў энцыклапедыі. Ледзь уціснуўшы ў патаемны ход упруцянелага нябожчыка, Генрык адпусціў яго, і той з’ехаў у глыбокі дол. Следам за ім заскочыў у студню сам Генрык.
Пліта знерухомела на сваім месцы, калі ліхтары пагоні асвятлілі княжацкі склеп. У падножжа саркафага застаўся ляжаць на бліскучай гранітнай падлозе ксяндзоўскі малітоўнік.
Трымаючыся за сцены, Генрык усё глыбей спускаўся па цагляных сходах. Пераступіўшы цераз нябожчыка, ён апынуўся ў цесным цыліндрычным склепе. Перад ім чарнела, як жарало вясковай печы, вентыляцыйная адтуліна ў сцяне, побач з ёю поўніўся змрокам вільготны тунель. Генрык асвяціў няроўныя, у вапняных нацёках сцены. Ліхтарны прамень зламіўся на павароце тунеля. У вентыляцыйнай адтуліне пачуўся шоргат: Войніч пасвяціў туды і прысеў, каб лепш бачыць. У перспектыве шахты запаліліся лютасцю вочы невядомай пачвары, сутаргавая хваля прабегла пад яе кароткаю цёмнаю шчэццю, драпежна выскаліліся шырокія жоўтыя зубы.
Звер, памерам з добрага сабаку, засычэў і адступіў у змрок.
Генрык спешна вярнуўся, падцягнуў нябожчыка і пачаў запіхваць яго нагамі ў вентыляцыйную шахту, покуль з адтуліны не засталася тырчэць адно ксяндзоўская галава з бліскучаю танзураю.
Дзе па сухому, а дзе па калена ў вадзе, Генрык выйшаў да завалы са жвіру і цаглянага друзу. Ён упарта капаў, покуль рыдлёўка не правалілася ў жвір па рукаятку — у прагале запалілася зорнае неба. Генрык выпаўз на стромы рачны адхон: за рэчкаю высіліся муры кляштара бенедыкцінак.
6. Мінск
Генрык заехаў да сябе ў двор. Гадзіннік на прыборным шчытку высвечваў палову на першую ночы. У доме на добрым падпітку гуляла вяселле: сусед з другога паверха жаніў сына, на парэнчах балкона пара акустычных калонак грымела рытмамі леташніх шлягераў, каля пад’езда танчыла моладзь.
Генрык узняўся на свой трэці паверх, павіншаваўшы па дарозе купку мужчын, якія палілі на пляцоўцы; за адчыненымі дзвярыма суседскай кватэры разлягаўся вялізны стол з вясковымі прысмакамі і немудрагелістым пітвом.
Войніч толькі паспеў запаліць святло ў перадпакоі, як яго схапілі хлопцы ў форме з кайданкамі напагатове. Генрык паспеў ударыць аднаго і заваліць на сябе дубовую шатню: з антрэсоляў пасыпаўся пральны парашок і гаспадарчы інструмент. 3-пад завалы
Генрык выбраўся першым — да яго па сходах ужо беглі двое. Ён пераскочыў цераз парэнчы і апынуўся сярод вясельных гасцей:
— Мужыкі! Памажыце — мянты прычапіліся! — Генрык схапіў з падваконня недапітую бутэльку і шпурнуў у бліжэйшага амонаўца, што з узнятай дубінкаю бег на яго. Чырвонае віно выбухнула ў сцяну, цёмная пляма крывавым штандарам расцяклася па атынкоўцы. Стомленыя доўгім вясельным бяздзеяннем і размораныя гарачым самагонам мужчыны імгненна запаліліся дурным байцоўскім агнём. Бойка пачалася ў пад’ездзе і паступова спаўзла ў двор. Група захопу з шасці чалавек разам з двума патрульнымі амонаўцамі змагалася мужна і цвяроза, але ў іх не было той шчырай самаахвярнасці і спрадвечнай нянавісці, якую мае падгуляўшы чалавек да міліцыянта. Біліся нядоўга, але жорстка, Генрык колькі разоў трапна пацэліў у твары захопнікаў і меў упэўненасць, што нехта з іх застаўся без пары пярэдніх зубоў. Апынуўшыся на вуліцы, Генрык рэціраваўся за паркан метрабуда, абабег катлаван і знік за могілкаваю агароджаю, паміж кальварыйскіх крыжоў.
* * *
Міністр спаў, шырока раскінуўшы рукі на авальным ложку, нібыта стамлёны касец на сенавале. Генрык запаліў таршэр і падаў выхапленаму са сну міністру прыгатаваны нанач кубак з вадою.
— У вас здаровы сон уколатага наркамана, — Генрык закурыў і, не згледзеўшы попелыііцы, выкінуў запалку ў расчыненае акно.
— Давай, тлумач, — нават у піжаме і з ускудлачанаю чупрынаю сівых валасоў Кім Сымонавіч глядзеўся паважна і аўтарытарна.
— Пачну з таго, што на ранішнім набажэнстве ў Нясвіжскім касцёле партрэт Радзівіла вісеў на месцы, а калі я ўначы прыйшоў па яго, партрэта ўжо не было. Я не паспеў выйсці, як у касцёл пачалі ламіцца, толькі цудам уцёк. Дома мяне чакала новая засада, з амонаўцамі. У трэці раз я не здолею ўцячы, бо лавіць, відаць, будуць ужо з войскам.
— Нічога не разумею, пачакай, — міністр выйшаў у кабінет і зняў трубку з апарата ўрадавай сувязі.
Генрык крадком падабраўся да кабінета і пачуў барытон міністра:
— Каспар Францавіч, выбачай, што ноччу турбую: ведаю, дамаўляліся на заўтра, але тут непрыемная нечаканасць... Наш баец два разы трапіў у засаду... Вядома, уцёк... I там, і на кватэры... Добра, я BaKaro твайго званка.
Калі Кім Сымонавіч выйшаў з кабінета, Генрык засяроджана вывучаў сямейны фотаздымак у багетавай рамцы: малады Кім Сымонавіч з жонкаю і дзіцём у тым анёльскім узросце, калі немагчыма вызначыць, хлопчык гэта ці дзяўчынка.
— Пачакаем, мне перазвоняць, — Валовіч уключыў кававарку.
— Каспар Францавіч? Гэта такі салідны, як чучала зубра, без двух пальцаў на левай руцэ, відаць у дзяцінстве раскручваў снарады? — Генрык адставіў фотаздымак.
— Хіба ты з ім знаёмы? — занепакоіўся Валовіч.
— Адпачывалі разам.
Ціха затрымцеў тэлефон. Праз пару хвілін міністр вярнуўся і ўзяў філіжанку з каваю:
— Наконт Нясвіжа: ксёндз не прыйшоў на вячэру дадому, і эканомка падняла гвалт, касцёл быў замкнёны з сярэдзіны і ніхто не азываўся, зламілі дзверы, ксяндза дагэтуль не знайшлі. 3 касцёла знік партрэт Радзівіла.
Генрык перарваў пратакольны маналог міністра:
— Значыць, ксёндз украў партрэт і ўцёк.
Кім Сымонавіч не зрэагаваў на заўвагу Войніча і працягваў:
— Невядомы паведаміў, што ўкрадзены партрэт знаходзіцца ў цябе.
— Лухта.
— Партрэт Радзівіла знайшлі на тваёй кватэры. Заўтра супроць цябе ўзбудзяць крымінальную справу. I дарма ты спрабуеш мяне падмануць: мне здаецца, што партрэт усё ж узяў ты, — зазлаваў міністр, — зблытаўся з іншымі заказчыкамі, і цябе здалі.
— Апроч вас я ні з кім даўно не вяду справы. Адно зразумела: мяне сапраўды падставілі. I зрабіў гэта той, хто ведаў дакладна, калі я буду ў касцёле, каб узяць пэўны партрэт. Вы мусіце, Кім Сымонавіч, адказаць, хто ведаў або мог даведацца пра ваш заказ, — у голасе Войніча прагучала пагроза.
— Партрэт замовіў адзін італьянскі калекцыянер, але на Беларусі апроч мяне ён нікога не ведае, і тут нават ніколі не быў. Гэта надзейны і даўні заказчык. Пра заказ ведаем я, ты і Каспар Францавіч Матрашыла — генерал з міністэрства ўнутраных спраў, дзякуючы яму бесперашкодна вывозім рэчы за мяжу,
напрыклад тую ж радзівілаўскую калекцыю зброі. Вось і ўсё.
— Дык што, мне выбіраць з вас і генерала Матрашылы? Бо да італьянскага калекцыянера я не дабяруся. — Генрык, не пытаючыся дазволу, адчыніў бар і наліў сабе джыну.
— Які сэнс мне і Матрашылу цябе падстаўляць? — Валовіч таксама наліў сабе трэць шклянкі. — Што ты збіраешся рабіць далей?
— Хавацца і разблытваць гэтую справу. I не ведаю лепшай схованкі ў гэтай сітуацыі, чым ваша лецішча. У кожным выпадку там засады не будзе. Генрык падняўся і стаў перад міністрам: — Ключы, калі ласка. ГІраз тыдзень знайду што лепшае.
Валовіч вяла падаў вязку ключоў.
— I ад машыны таксама, а вам покуль давядзецца карыстацца адно службоваю.
Міністр паглядзеў услед габарытным агням уласнага «рэно», якія зніклі за літою агароджаю асабняка, і зноў зняў тэлефонную трубку.
7. Браслаушчына
Міністрава лецішча хавалася ў зацішным кутку на беразе аднаго з вялікіх браслаўскіх азёр, пад курганом латгальскага гарадзішча.
Укрытае да самага далягляду ранішнім туманам возера нагадвала Генрыку мора. Дом стаяў на высокім падмурку, складзеным з вялікіх валуноў, гладкая чырвоная цэгла сцен першага паверха блішчэла, як свежаадрэстаўраваны замкавы мур, над ім узнімаўся
перакрыжаваннямі каркаса атынкаваны і пабелены вапнаю прускі мур другога паверха пад белаю дахавіцаю, над якою высіўся масіўны комін.
У пограбе Генрык знайшоў заўсёдны набор: мех бульбы, кансервы, крупы, скрыню гарэлкі і запыленыя бутлі з самаробным віном. Дом даўно не ацяплялі, і ад сцен патыхала холадам. Войніч нанасіў дроў, распаліў камін і печку. У міністравым кабінеце ён знайшоў папку з дакладам па праблемах барацьбы з парнаграфіяй, а ў шуфлядзе пісьмовага стала — стосы парнаграфічных часопісаў і адпаведную літаратуру.
У зале Генрык падсунуў канапу да самага каміна і, прыхапіўшы бутэльку гарэлкі і кус паляндвіцы, загорнуты ў фальгу, заваліўся на падушкі. Выцерусіў з папяросы на далонь тытунь, і, змяшаўшы яго з яшчэ той, каўказскаю, анашою, прыгатаваў наркатычны набой. Мятны водарны пах канапель зліўся са смалістым дымам сасновых дроў і пацягнуўся па яшчэ безжыццёвым будынку.
На ганку пачуліся нягучныя крокі: Генрык ускочыў з канапы і, сціснуўшы ў руцэ нож, асцярожна падняўся на другі паверх, стаіўся за шафаю. Мяркуючы па гуках, у дом зайшоў адзін чалавек. Войніч зірнуў у паўкруглае акенца на двор — там аніякіх змен не заўважыў; гэта яго яшчэ больш насцярожыла, і наркатычны дурман як адцяла. Чалавек унізе таксама затаіўся, але выдаў сябе неасцярожным рухам — скрыгатнуў метал. Генрык паспрабаваў быў зазірнуць у залу, але сходы заварочвалі, і да павароту ён не дайшоў, як пачуў варожае рыпенне драўляных прыступак. Ён не стаў вяртацца, а прысеў і прыціснуўся
да сцяны, згупіраваны для кідка. Раптам з-за рога над ягонаю галавою ўспарола паветра дзюралевая, са сталёваю дзюбаю дзіда. Войніч імгненна схапіў яе і таргануў на сябе. Следам вылецела з лыжнаю палкаю ў рунэ пераляканая да роспачы дзяўчына і павалілася яму пад ногі. Генрык схаваў нож і паставіў дзяўчыну пад сцяну. Яе скажоны сполахам твар прасвятлеў:
— Дык гэта ты паліў анашу?
— Mary пачаставаць і цябе, — Генрык нарэшце пазнаў Дануту Адамовіч.
Пачатковая радасць змянілася насцярогаю:
— А што ты тут робіш?
— Шукаў і знайшоў цябе.
— 3 нажом у руках?
Генрык моўчкі спусціўся ў залу.
— Спадзяюся, ты не рабаўнік?
— Вядома, рабаўнік, залез на міністрава лецішча, але загледзеўся парнаграфічнымі часопісамі гаспадара.
— Я думала, ты прынёс іх з сабою...
— У кабінеце іх яшчэ столькі ж.
— He спадзявалася, што мой бацька ўжо ў тым узросце, калі пачынаюць цікавіцца парнаграфіяй, — Данута нарэшце паставіла лыжную палку на месца.
— Кім Сымонавіч твой бацька?
— Але. Я ягоная дачка, прыехала да сябе на лецішча, а ты, гляджу, і не збіраешся тлумачыць, што тут робіш.
— А я тут жыву, — Генрык перадаў Дануце тэлефонную слухаўку, — хочаш, звані бацьку, ён табе ўсё растлумачыць. Нумар надыктаваць?
— Хай лепш не ведае, што я прыязджала, — адхіліла прапанову Данута, — Ён не ўхваляе, калі я з’яўляюся тут у яго адсутнасць, да таго ж без сына.
— Відаць, у маладосці ладзіла тут пагулянкі з оргіямі і шабашамі, — Генрык па-гаспадарску ўзяў у буфеце чарку. -А зараз варта выпіць за канчатковае знаёмства. Ты ўзяла што-небудзь паесці?
— Пайшлі на кухню, -яна прыўзняла чарку: — Я так спадзявалася пабыць у самоце. Абяры сваім зладзейскім нажом бульбу, а я прыгатую індыка, — яна паставіла валізку на кухонны стол.
— Індыка лепш гатаваць на верцеле ў каміне і запіваць хатнім віном.
— Ніяк не магу пазбавіцца прадчування, што ты злодзей.
Генрык паставіў чыгунок з бульбаю за камінныя краты і павярнуў на верцеле распятага індыка, ужо пазалочанага хрумсткаю скарынкаю. Данута сядзела, абкладзеная падушкамі, на канапе, укрыўшы падкурчаныя ногі вярблюджым пледам, і трымала аберуч керамічны кубак з пякучым глінтвейнам.
— Табе не здаецца, што падчас апошняй сустрэчы мы забыліся на нешта важнае? — Генрык выкінуў са свайго кубка парэчкавы ліст.
— Няўжо забыліся? ГІасля другой папяросы я наогул нічога не памятаю. Ты не маніш?
— Нават калі і маню, — Генрык паклаў сабе на калені яе ногі, зацягнутыя ў пасястыя матроскія гольфы.
— Ты так раптоўна знік з Піцунды. А твой сябар Арсен не хацеў нічога казаць, — яна лянотна пацягнулася.
— А твой муж не навязаў цябе да батарэі? — ён абняў Дануту.
— Аляксей на раніцу з’ехаў у Гагры. Назаўтра прыгналі бульдозер, і тваю палянку з каноплямі спляжылі.
— Да наступнага сезону адрасце, — запэўніў ён: — А з цябе хутка сыходзіць загар.
— Затое ты, як пірат, — Данута паклала сваю руку на Генрыкаву, і яны разам узнялі іх над ложкам.
ГІотым ён распарцэляваў падгарэлага з аднога боку сакаўнога індыка, а яна ў хатніх джынсах і незашпіленай кашуле аздабляла зелянінаю рассыпчатую бульбу, што сыходзіла парай на круглым фаянсавым блюдзе.
— Як ідуць пошукі радзівілаўскай зброі? — Генрык адліў з бутлі віна ў збан.
— Дакладна пераканалася ў яе існаванні, а цяпер збіраюся пераканаць і астатніх.
— Якім чынам?
— Дзеля гэтага я тут, — Данута ўзяла ягоны нож і накроіла хлеба.
— Забаўляешся са мною? — насцярожана спытаў Генрык.
— Я прыехала на пару дзён, каб напісаць артыкул, але чаму цябе гэта непакоіць?
— Бацька ведае пра твае пошукі?
— Мы з-за гэтага пасварыліся. Ён сказаў тую ж фразу, што і ты: не раю гэтым займацца.
— А ты?..
— Мне не падабаецца, што вакол бацькі дзеюцца дзіўныя рэчы і з’яўляюцца зладзеяватыя тыпы накшталт цябе.
— Развагі не журналісткі, а жонкі міліцыянта.
— Ты ўжо другі раз за вечар згадваеш майго мужа, а піраты мусяць быць не раўнівымі, а помслівымі.
— Будзем лічыць, што за спляжаны канапляны рай я адпомсціў разам з табою.
Генрык прачнуўся першым. Было а сёмай рані цы. Зарослаю сцежкаю ён збег да возера і з дашчатай кладкі кінуўся ў ваду, а расціраючыся шорсткім рушніком, нарэшце ўсвядоміў — цяпер у яго нічога не засталося, нават няма ў што пераапрануцца: апроч джынсаў, швэдра, вязкі адмычак і пачка даляраў — грошы і дакументы ён ніколі не пакідаў дома.
Данута згатавала каву і накрыла сняданак.
— Абед можаш не гатаваць, усе мае рэчы засталіся ў Мінску, я зараз еду. — Генрык дапіў каву і перакуліў філіжанку на сподак.
— Ты яшчэ вернешся?
— Увечары. Можа, табе што прывезці?
— Ты ўсё адно перабіў мне творчы настрой. Я еду з табою.
Вывеўшы машыну на шашу, Генрык вярнуўся да ўчарашняе размовы:
— Ты казала, што пераканалася ў існаванні калекцыі зброі?
— Яшчэ адзін чалавек, апроч радзівілаўскага бібліятэкара, можа засведчыць і нават мае доказы. — Данута расшпіліла торбачку і дастала свой журналісцкі нататнік.
Генрык дадаў хуткасці, і дзяўчыну ўціснула ў сядзенне. За вокнамі машыны разгортваліся панарамы
пагоркаў, парослых рэдкім ядлоўцам і ўсыпаных ледавіковымі валунамі.
— Калі не сакрэт, хто ён, гэты чалавек?
— He хачу апярэджваць падзеі, мяне з ім абяцаў звесці твой сябра паэт Арсен Прус.
— Дзіўна, што я пра гэта нічога не ведаю, — Генрык дапытліва глянуў на Дануту.
— Ты і не цікавіўся.
— Апошнія дні я самаахвярна працаваў на культуру.
8. Мінск
На Цэнтральным пляцы ў Мінску Данута нечакана папрасіла высадзіць яе, і яны дамовіліся сустрэцца на гэтым самым месцы, каб разам паабедаць.
Генрык яшчэ квартал праехаў праспектам і збочыў на бульвар, што выходзіў да Дзяржаўнага музея, прыпаркаваўся насупраць цэментовай каланады пад вокнамі прыватнай крамы «Беларускі сувенір». Шыльду ў прасценку між вокнамі чамусьці аздаблялі тры матрошкі памерам з раставую мішэнь. Вітрыну крамы густа абселі пакарабачаныя праваслаўныя абразы, мядзяныя самавары і іншы «кіч» мінулых стагоддзяў.
Генрык мінуў гандлёвую залу і апынуўся ў службовым пакойчыку. Закратаваныя вокны цокальнага паверха ўпіналіся ў цагляны паркан. Гаспадар крамы Збігнеў Скіндзер з разведзенымі нажніцамі ў руцэ кіўнуў Генрыку і мітусліва папрасіў:
— Зачыняй дзверы.
Войніч сеў у абдзёрты фатэль і агледзеўся: у расчыненай шафе на плечыках срабрылася папоўская рыза, з-пад столі і да падлогі звісаў княжацкі слуцкі пояс, у кардоннай скрыні пад вакном, як металалом, грувасціліся рознапамерныя самавары, стэлаж займалі стосы абразоў. Рэштку памяшкання запаўнялі акуратныя дыктавыя скрыні з пачкамі біблій у пластыкавым фабрычным апакаванні.
Скіндзер адразаў нажніцамі тытульныя лісты біблій і складаў абрэзаныя кніжкі пад стол.
— Што ты робіш? — зацікаўлена спытаў Генрык.
— Выразаю тытул, каб на яго месца ўклеіць новы, — Скіндзер дастаў з шуфляды колькі разагнаных на ксераксе тытульных старонак.
— Звар’яцеў? Ён такі ж самы, — Генрык параўнаў аркушы.
— Глядзі ўважліва. На новых няма надпісу: «Не для продажу. Толькі ў падарунак дзецям».
— I колькі табе скрыняў падарылі?
— Дзесяць тысяч асобнікаў атрымалі ад шведаў «Дзеці Чарнобыля», а раздарыць у іх рука не паднялася. Колькі маглі самі расцягнулі, а рэшту прадалі мне. А мяне ты ведаеш: знайшлося геніяльнае выйсце — пераклеіць тытул. Цяпер не пабягуць скардзіцца, што гэта падарункі. — Скіндзер задаволена выхваляўся Генрыку. Руды, з высокімі залысінамі, год пад трыццаць, антыквар-крамнік Збігнеў Скіндзер любіў апранацца да непрыстойнасці багата, чаго не можа дазволіць сабе аніводны сумленны чалавек.
— I даўно ты гэтым займаешся? — спытаў Войніч.
— Як толькі распачалася, так бы мовіць, гуманітарная дапамога Захада. Але раней яны, халера,
не друкавалі гэтай ідыёцкай заўвагі: «Толькі ў падарунак». А я рэалізоўваў Святое пісанне і Евангельскаму таварыству, і розным чырвоным крыжам з паўмесяцамі, і фондам, і асацыяцыям, і камітэтам — усе хочуць падзарабіць.
— А бога не баішся?
— Баюся, — прызнаўся Збігнеў. — Бачыш, рыза папоўская вісіць — тры кілаграмы срэбра, можаш узважыць. Каму толькі ні прапаноўваў: нават у гаспадарчы аддзел епархіі, але яны не ўзялі, бо, кажуць, не поўны гарнітур, не камплект.
— Дык пераплаў — на метал заўсёды знойдзецца пакупнік.
— Я ж кажу — баюся бога, ніяк не магу наважыцца.
— Памятаю, ты некалі працаваў у рэстаўрацыйных майстэрнях. — Генрык узяў з паліцы пачак амерыканскіх цыгарэт і запаліў. — Табе не даводзілася займацца жывапісам у Нясвіжскім касцёле?
— А што там цябе цікавіць?
— Партрэт фундатара Радзівіла.
— Ведаю. Цябе надурылі. У касцёле вісіць копія васемнаццатага стагоддзя, а арыгінал невядома дзе.
— Гэта дакладна?
— Навошта тады пытацца? — пакрыўдзіўся антыквар.
— Я да цябе па справе. Памяняй даляры.
У такой жа напаўпрыватнай-напаўлегальнай-напаўпадвальнай крамцы, што прыгандлёўвала кантрабандай, Генрык набыў усё неабходнае, каб не выглядаць беглым бяздомным крымінальнікам. Змяняць сваю знешнасць новай фрызурай і цёмнымі
акулярамі ён лічыў залішнім, бо ў нашай дзяржаве злодзеяў ловяць хіба што выпадкова.
Данута прыйшла на ўмоўленае месца раней тэрміну.
Кім Сымонавіч не перадаваў мне прывітанняў? — спытаў Генрык, калі яна села ў машыну.
— Я шукала Арсена.
— I, вядома, не знайшла?
— Ён у ад’ездзе?
— Будзеш ведаць наперад — ва ўсім трэба раіцца са мною.
3 машыны яны выйшлі на гаспадарчым двары Дома акцёра.
— Мы збіраліся паабедаць? — спытаў Генрык.
— Я спадзявалася, што ты вязеш мяне да Арсена.
Яны апынуліся ў матавай ад тытунёвага дыму кавярні. Данута хацела сесці за вольны столік, але Генрык павёў яе ўглыб залы. ГІад круглым вітражным акенцам, з-за якога кавярню ў Доме акцёра звалі «Каламутнае вока», за невялікім, як спецыяльна для яго пастаўленым, столікам сядзеў ужо безуважны да ўсяго Арсен Прус. Адна пустая і адна недапітая пляшкі гарэлкі, як вежы мініяцюрнага сабора, узнімаліся над талеркаю з параю парэзаных шпроцін, сціпла ўкрытых лістком пятрушкі. Перад Арсенам на абрусе ляжалі тры пляскатыя цыгарэты без фільтра і попельніца, усланая недапалкамі.
— Частуйцеся, хлопцы, — добра прытручаны алкаголем Арсен прапанаваў сесці.
Стол заслалі свежым абрусам, прынеслі халоднай цяляціны, канапкі з ікрою і місу спечаных па Генрыкавай замове бульбяных дранікаў.
— Цябе шукалі, — Арсен, не пытаючыся, наліў усім па поўнай чарцы гарэлкі і выпіў.
На мяне палююць, — Генрык пераклаў нажом чырвоную ікру з канапкі на дранік і, каб не нерваваць Арсена, зрабіў выгляд, што пакаштаваў гарэлкі. Затое Дануце пад гіпнатычным позіркам паэта давялося выпіць чарку да рэшты.
У другім канцы залы за банкетным сталом весяліў падгулялую кампанію мастакоў і літаратараў расчырванелы бард у скураной камізэльцы на голае цела і з залатым ланцугом на шыі. Праз тлумнае гудзенне кавярні раз-пораз вырываліся падхопленыя хорам радкі пра: «кроплі крыві на снезе», «пагоню», «калючы дрот і зорачкі ясныя».
— А ты, дзеўка, усё сенсацый шукаеш? — Арсен зноў наліў Дануце чарку з коптурам.
— Я шукаю зброю, і ты абяцаў дапамагчы — пазнаёміць з чалавекам, які пацвердзіць яе існаванне.
— Думаеце, я кінуць піць не магу? Mary, але не хачу, — Арсен з дакорам падсунуў Генрыку яго поўную чарку.
— Дык што, і з гэтым чалавекам звесці можаш, але не хочаш? — Данута вярнула замілаванага дранікамі Арсена да пастаўленага пытання.
He хочацца ехаць далёка, а без мяне ён вам нічога не скажа, бо не любіць такіх цікаўных, ды і мне зараз не скажа, бо я п’яны.
— Хто ён? — спытаў Генрык.
— А хіба я не казаў? Ксёндз Міцкевіч з Нясвіжскага касцёла.
На імгненне на твары Генрыка адбілася непаразуменне, але Арсен працягваў:
— Скажаце яму, што прыехалі ад Арсена. Табе што, Генрык, святары не падабаюцца? Ён добры дзядзька, толькі з Ватыкана вярнуўся, дамогся, каб Рымскі Папа блаславіў адкрыццё беларускіх касцёлаў.
To гэта ён у Ватыкане такі карак ад’еў? — Генрык прыгадаў непад’ёмнае цела нябожчыка.
— He, тут, у Нясвіжы. Ён яшчэ пры немцах пачаў служыць у езуіцкім касцёле. А ты адкуль яго ведаеш? — спахапіўся Арсен.
— А ён адкуль пра зброю ведае? — перапытаў Генрык.
— Ён сябра бібліятэкара з замка — Сідарэвіча, таго самага, што зброю ад бальшавікоў хаваў, — растлумачыў Арсен.
Данута зірнула на гадзіннік:
— Мы яшчэ па светламу паспеем у Нясвіж.
— Можа, іншым разам? — цяжка ўздыхнуў Генрык.
— Тады я паеду аўтобусам, — Данута паднялася.
Генрык нагнаў яе на сходах:
— Добра, паехалі, я ўсё адно ў адпачынку. Але потым не крыўдаваць. Цябе папярэджвалі — гэтым не займацца.
9. Нясвіж
Генрык, які быў заракаўся не вяртацца ў Нясвіж, зноў трапіў у гэты горад. Але, калі «рэно» знерухомела каля плябаніі, ісці ў госці да ўжо знаёмага нябожчыка, разам з якім перажыў непрыемныя гадзіны ў касцельных сутарэннях, Войніч адмовіўся.
— Схадзі сама, — сказаў ён Дануце, — мяне гэта мала абыходзіць.
Генрык праз акно машыны глядзеў на размову Дануты з жанчынай у доўгай цёмнай сукенцы з белымі карункавымі каўняром і манкетамі.
— Ты ведаў, што ксёндз Міцкевіч знік! — раз’юшана ляснула дзвёркамі машыны Данута.
— Няпэўна. Калі знікла калекцыя, то мусіў знікнуць і ксёндз, які ведаў пра яе. А што сказала эканомка?
— Заўчора ксёндз зачыніўся ў касцёле і знік, дагэтуль ніхто не ведае, дзе ён падзеўся.
— Анёлы на неба такі цяжар не ўцягнуць, значыць знёс чорт, — Генрык завёў рухавік.
— Наведаем бібліятэкара Сідарэвіча, покуль і яго твае чэрці не знеслі, — Данута глянула ў люстэрка. — Здагадваюся, што ты ведаеш, дзе ён жыве.
Генрык рэзка вывеў машыну на сярэдзіну вуліцы і, абмінуўшы возера, спыніўся перад занядбаным флігелем каля падножжа замкавага бастыёна. У венецыянскіх вокнах палілася святло, у прагал паміж парцьерамі гаспадар прыглядаўся да іх машыны.
Данута пастукала ў дзверы, і іх правёў у дом гаспадар — яшчэ моцнага складу стары, цалкам лысы, з перабітым баксёрскім носам, у цёплай падшыванай куртцы. Ён пасадзіў гасцей на засланую даматканаю радзюжкаю канапу, над якой вісела карціна, завешаная кавалкам палатна.
— Жывапіс псуецца ад сонечнага святла, — адказаў Сідарэвіч на недаўменныя позіркі Дануты. — А што зноў прывяло да мяне спадарыню Адамовіч, у суправаджэнні спадара?..
— Генрык Войніч, — ён кіўнуў старому.
— Парадаваць нічым не магу, — казала, як вы бачалася Данута. — Шчыра кажучы, мы ехалі, каб перагаварыць з ксяндзом Міцкевічам наконт калекцыі, што знікла з вашых сутарэнняў, але, — яна развяла рукамі, — мы спазніліся.
— He перакананы, што тут ёсць сувязь, — хрыпатым барытонам адказаў Сідарэвіч. — Да таго ж я не жадаю мець ніякіх стасункаў з цяперашнімі ўладамі. Адзін раз я ўжо звярнуўся да іх па дапамогу, але ніхто не пажадаў займацца маёй справай. Мне нават не паверылі, што існавала калекцыя зброі князёў Радзівілаў, тут, у гэтым доме, — стары пастукаў бамбукавай кавенькаю ў падлогу: змрочны і адчужаны з выгляду, як высветлілася, ён любіў пагаварыць: — Большасць зброі з калекцыі князя пакралі чырвоныя генералы: яны нават не ўсведамлялі, што рабуюць буйнейшую ў свеце калекцыю зброі, проста расцягвалі на сувеніры і забаўкі аздобленыя пярлінамі і камянямі рапіры і мушкеты, п’яныя стралялі з дуэльных пісталетаў па хрустальных падвесках жырандоляў. Больш дзікунскага войска за чырвонае я не бачыў. Гэта ж немагчыма ўявіць, каб нямецкія ці польскія афіцэры дзеля забавы палілі каміны музычнымі інструментамі. Вы не ўяўляеце, колькі сапраўдных Амаці і Страдзівары пайшло дымам праз коміны Нясвіжскага замка падчас побыту тут штаба чырвонага маршала!
Генрык слухаў бібліятэкара, угнуўшы голаў, стараючыся не сустрэцца позіркам з Данутай.
— I так паўсюль нішчылася беларуская культура, — Данута падтрымала старога. — Жахліва, што
і зараз працягваецца генацыд беларускага народа: за адно пакаленне з дзесяцімільённага народа нас, свядомых, засталося не больш за пяцьсот тысяч.
— Дзякуй богу, зараз не знішчаюць творы мастацтва, яны толькі мяняюць гаспадароў, — заўважыў Генрык. — Пра гэта можна бясконца гаварыць. I ўсё ж такі, якое дачыненне да калекцыі меў ксёндз Міцкевіч?
Ён у свой час дапамагаў мне яе захоўваць, а потым меў свой інтарэс, каб не згадваць пра гэта, — адказаў Сідарэвіч. — Бальшавікі ніколі асабліва не шанавалі католікаў.
— Чаму ж на следстве пан ксёндз не пацвердзіў існаванне калекцыі? -спытала Данута.
— А следства ж не было, справу нават не ўзбуджалі.
— Чаму спадар Сідарэвіч згадвае ксяндза так, нібыта перакананы, што той ужо нябожчык? — спытаў Генрык.
— У мяне наконт гэтага ёсць дзве версіі. Але чаму гэта вас так цікавіць?
— Я вяду журналісцкае расследаванне, — упэўнена сказала Данута.
— А маладзёна нанялі як прыватнага дэтэктыва? — бібліятэкар гучна і раптоўна зарагатаў і, спахапіўшыся, падняўся: — Давайце я вас пачастую наліўкаю і ячменнаю каваю.
— Данута вам дапаможа, — і ўжо шэптам Генрык папрасіў яе прынесці з машыны бляшанку з печывам.
Покуль стары на кухні грымеў гюсудам, Генрык прыўзняў палатно над карцінаю: на яго глянуў
з партрэта добра вядомы яму фундатар нясвіжскага касцёла Мікалай Радзівіл. Такі ж самы партрэт, які ён так і не здолеў украсці з касцёла. Генрык паспешліва апусціў палатно.
Бібліятэкар з Данутаю накрылі круглы стол, што стаяў пасярод пакоя. Уздоўж сцен цягнуліся зашклёныя стэлажы з падшыўкамі часопісаў і газет, у прагале паміж вокнаў вісеў яшчэ адзін партрэт: моцны, з тварам рымскага легіянера, мужчына ў кірасе з узнятаю шабляю на белым кані, за ім ахоплены д’ябальскім полымем горад.
За сталом Генрык пачуваўся няўтульна, за спінаю гучна шчоўкаў двухпавярховы гадзіннік-куранты.
— Пачну з той версіі, у якую сам менш веру, але якая падасца вам болып рэальнаю, — Сідарэвіч зноў зарагатаў, як оперны персанаж, і правёў рукою па лысай галаве. — Ксёндз ведаў калекцыю, як свой малітоўнік — хоць і святар, але зброяй захапляўся нібы дзіця. Было, заходзіў да мяне, і пасля тэалагічных дыспутаў за чаркаю наліўкі спускаліся ў сутарэнні, дзе перакладалі зброю, быццам адпраўлялі рытуальнае дзейства. Ён кожную рэч мог пазнаць навобмацак. Якраз на Вялікдзень пайшоў я ў касцёл. А калі вярнуўся пасля набажэнства, гляджу — падлога ўзарвана і ў сутарэннях адно пустая скрыня з-пад зброі. Каб мне таго злодзея ды зараз у рукі, — Сідарэвіч сціснуў на стале па-старэчы жылістыя важкія кулакі, — я б яго пацуку скарміў...
— Якому пацуку? — занепакоіўся Генрык і адчуў сябе яшчэ больш няўтульна.
— Пазней раскажу. Гэта ж самі бальшавікі і ўкралі. За мной даўно сочаць. Выйду ў краму, вярнуся,
бачу: не газеты на часопісах, як пакідаў, а часопісы на газетах ляжаць. А раз уначы прачнуўся — на кухні кран газавы адчынены, атруціць думалі.
Генрык згодна захітаў галавою, а сам наступіў Дануце пад сталом на нагу — маўляў, стары ў маразме, а той працягваў:
— Спачатку заяву ў мяне прынялі, а потым афіцыйна паведамілі, што аніякае зброі ў мяне быць не магло. А ксёндз адразу язык прыкусіў, нібыта яго тут пры немцах і не было; ды я не крыўдую: дзе ж ты прызнаешся, што капеланам у батальёне Рагулі служыў?
— Натуральна, лепш немцам, чым саўдэпаўцам служыць, — цынічна пагадзіўся Генрык.
— Усім блага: і тым, і гэтым. Беларус павінен служыць Беларусі, — залішне дэкларатыўна не ўтрымалася Данута.
— Падабаецеся вы мне, — Сідарэвіч усміхнуўся залішне ясна, каб быць шчырым. — Калі атрымаў я адмову з пракуратуры, то ксёндз ужо быў у Ватыкане. А калі вярнуўся, то расказаў такое, што я адразу вырашыў — лепш далей не лезці. Быў ён у Рыме на прыёме ў аднаго мецэната, якога ведаў з давайны. I згледзеў у яго ксёндз Міцкевіч паляўнічы радзівілаўскі стылет работы Бенвенута Чэліні, Які яшчэ месяц таму сам разглядаў у маім доме. Пачаў ён распытваць мецэната, адкуль у яго гэты стылет. Той прызнаўся па-сяброўску, што набыў яго ў Мінску, у аднаго высокага чыноўніка, так бы мовіць, члена ўрада. I нават атрымаў ад яго афіцыйную паперу, што гэты смарагдавы стылет мастацкай каштоўнасці не ўяўляе і можа быць вывезены за мяжу. — Сідарэвіч пагразіў пальцам: — Гэта Чэліні не
мае каштоўнасці!? Расказаў мне гэта Міцкевіч, а я зразумеў, што ў такой сітуацыі трэба сядзець ціха і не высоўвацца, бо задзейнічаны вышэйшыя ўлады, якім нічога не варта знішчыць нас. А ён мяне не паслухаў і паехаў у Мінск дамагацца, каб калекцыю вярнулі з Рыму на Беларусь, паехаў шукаць зацікаўленага чалавека і вярнуўся ні з чым. Можна дапусціць, што ксёндз у Доме ўрада спудзіў злодзея, і той дзеля перасцярогі вырашыў знішчыць яго. Вось таму, скажаце вы, і знік ксёндз Міцкевіч. Але я бачу сэнс забіваць і мяне, і яго да таго, як знікла калекцыя і даведаліся пра яе існаванне, а не зараз, калі нават журналістка і прыватны дэтэктыў вядуць аматарскае расследаванне.
— Але ж не чэрці яго знеслі? — заўважыла Данута.
— Вось гэта больш падобна да праўды, — Сідарэвіч прыцішыў голас. — Яго з’еў пацук.
— А зубы ў пацука былі прапітаны цыяністым каліем, — не вытрымала Данута і наступіла Генрыку на нагу — маўляў, стары зноў у маразме.
— Дарма кпіце, але што з вас узяць, я б сам не верыў, каб на свае вочы не бачыў. Жыве пацук пад замкам і выходзіць з-пад зямлі толькі на поўню, каб зарэзаць авечку ці цялушку, што першым трапіцца; памерам ён з добрага сабаку, толькі што лапы карацейшыя, але лютасці і ненажэрнасці ў ім — на воўчую зграю. Даўно не здаралася, але расказвалі, што кідаўся і на людзей. Колькі палявалі на яго, але звер няўлоўны, хітры і ненажэрны. Апошні раз яго бачылі на могілках, калі груд з капцамі падмыла паводка. Ён з трунаў выцягваў і жор мерцвякоў.
Данута здзіўлена глянула на Генрыка, які з непадробнай сур’ёзнасцю слухаў старога, і таму, каб вярнуць размову да рэчаіснасці, не звар’яцець самой. спытала:
— Скуль узялася такая пачвара? Што, ворагі народа — генетыкі вывелі?
Можа, і так. Але існуе колькі паданняў наконт узнікнення пацука, — бліснуў металічнымі зубамі Сідарэвіч, — вось што расказваў мне адзін з апошніх нясвіжскіх Радзівілаў: «Канцлер Вялікага княства Леў Сапега ў 1583 годзе ездзіў з пасольствам у Масковію і атрымаў ад Івана Жахлівага сярод іншых падарункаў і такі: жалезную клетку з гіганцкім пацуком. Вяртаючыся ў Вільню, Сапега завітаў у Нясвіжскі замак і пазбавіўся ад гэтай поскудзі, ахвяраваўшя яе княжацкаму звярынцу.
Уначы вартаўнік пачаў здзекавацца з пацука, пароць яго шабляю. Раз’юшыўся звер, але затаіўся. I калі вартаўнік заснуў, зламаў краты і зарэзаў яго, як авечку. 3 таго часу і вядзецца ў нясвіжскіх падзямеллях д’ябальская пачвара». Апошнім часам скардзіўся мне ксёндз Міцкевіч, што чуў, як той пацук шкрабецца пад касцёлам, і нават бачыў сляды ў алтары. Відаць, зачыніўся ён у касцёле, каб звярнуцца да бога на адзіноце — тут яго чорт і падпільнаваў, зацягнуў у нару і зжор.
Генрык успомніў доўгае дзяржальна шыла, што тырчэла з ксяндзоўскага вуха, і падумаў: каб той пацук часам не праглынуў яго, і не выпруціўся дзе пад касцёлам, і не засмуродзіў божы храм. Бо знойдуць пацука, зразумеюць, куды падзеўся ксёндз, а гэта было Войнічу без патрэбы.
Данута ўжо даўно штурхала Генрыка ў бок і паказвала, што трэба сыходзіць. Падняўшыся, ён падзякаваў за гутарку і на развітанне спытаў, ці не ведае спадар Сідарэвіч імя таго чыноўніка, да якога ў Мінску звярнуўся ксёндз Міцкевіч за тыдзень да знікнення.
— He, не ведаю, — відавочна падмануў Сідарэвіч.
НАВЕЛА ПРА ТОЕ, ЯК ГЕНРЫК СТАЎ ЗЛОДЗЕЕМ
Публіка заўсёды чакае біяграфій галоўных герояў: так сцвярджаў адзін рэдактар літаратурнага часопіса і прымушаў аўтараў дапісваць творы. Але, хутчэй, біяграфія кожнага чалавека можа звесціся да пэўнага выразнага і па-мастацку значнага ўчынку. Напрыклад, студэнт Шч., паспрачаўшыся са студэнткай Ю. на пляшку шампанскага, згасіў ватоўкаю «вечны агонь» каля абеліска Перамогі; студэнт атрымаў 15 сутак грамадска-папраўчых работ, мянушку Праметэй і заўсёднае азначэнне — «гэта той, што згасіў “вечны агонь”». Учынкі могуць быць і менш маштабныя, але унікальныя: навучэнец О. знакаміты тым, што, застаўшыся сам-насам у кабінеце біялогіі, не стрымаўся, дастаў фікус з вазона, насерыў (інакш не скажаш) туды і паставіў фікус на месца, пасля чаго назаўсёды прыдбаў азначэнне — «гэта той, хто...» А. знакаміты тым, што рабіў з цвіка нож і спусціў з рэек вежавы кран, Б. — згвалціў казу, В. смажыў і еў на балоце жабак. I гэтыя ўчынкі настолькі характарызуюць герояў, як і агульнапрызнаныя: М. —
закрыў грудзьмі амбразуру дота, а Г. — скіраваў свой падпалены самалёт, разам з экіпажам, на калону вайсковайі тэхнікі, а хлопчык К. — узарваў сябе і яшчэ шэсць чалавек адною гранатаю. X. — распялі на крыжы.
Ёсць людзі, знакамітыя не адным, а цэлым шэрагам разнастайных подзвігаў і ўчынкаў.
Генрык Войніч нарадзіўся ў 1960 годзе ў мястэчку Заблудава, у нешчаслівай сям’і. Генрыкаў бацька — ГІятро Войніч сканаў у турме, калі сыну ішоў пюсты год. Адзінае, што запомнілася Генрыку пра бацьку, — як хадзілі яны разам да камбайнаў красці з бункераў жыта. Бацька цягнуў на плячах мех, а малы Генрык нёс за ім дзіцячае вядзерца з зернем, а ў другой руцэ сціскаў цацачны савок.
Маці — Юзэфа працавала на шклозаводзе. У Заблудаве апроч шклозавода нічога не было, і займаў завод плошчу ўдвая большую за само мястэчка. Яшчэ ў Генрыка была старэйшая сястра Рэгіна, на якую бацькава зладзейства паўплывала ў адваротным кірунку — стала яна пракурорам у Маладзечне і, здагадваючыся пра подзвігі брата, аніякіх стасункаў з ім мець не жадала.
Нягледзячы на тое, што Генрык прагульваў заняткі ў школе, курыў і паказваў з адхону пасажырскім цягнікам голую дупу, быў ён здольным і таленавітым і вучыўся добра. Ужо ў чацвёртым класе ён сам даўмеўся з вечара кінуць пачак дражджэй у настаўніцкую прыбіральню: каналізацыю ўспучыла так, што два дні не было заняткаў.
Генрыкаў характар сфармаваўся, і ён сам склаўся як асоба ў цырку Абеля, які існаваў пры шклозаводзе
і нават меў званне народнага калектыву. На манежы знаходзілі выйсце дурная энергія і амбіцыі хлопца. Цыркавая кар’ера Генрыка пачалася з манацыкла — ровара з адным колам. Аднойчы цырк прыехаў на выступленні ў Мінскі оперны тэатр, але Генрыкаў сябра — цыркавы атлет Хведар напіўся ў буфеце і не змог падняць гіры, а потым за кулісамі, пад непрыстойную лаянку кіраўніка Абеля, паціскаў плячыма і супакойваў сам сябе: «Ну і што, што не падняў? Ну, выганіш ты мяне з цырку, але са скрыначнага ты мяне ўсё адно не выганіш». ГІрацаваў Хведар на Заблудаўскім шклозаводзе ў цэху, дзе рабілі скрыні. Следам за атлетам на сцэну выехаў Генрык на манацыкле і на першым павароце паваліўся, схапіў манацыкл і кінуўся ўцякаць за кулісы, але там яго злавіў Абель і зноў загадаў выехаць на сцэну. ГІасля манацыкла Генрык перакваліфікаваўся ў жанглёра і, перад самым войскам, дасягнуў вышэйшай кваліфікацыі — артыст арыгінальнага жанру. Пасля Хыраўскага дэсантнага батальёна, дзе ён спраўна вучыўся біцца, страляць і ваяваць, вярнуўся ў Заблудава і ў багата аздобленым па ўсіх законах вайскова-прыкладнога мастацтва дэмбельскім парадным мундзіры з’явіўся ў клубе на танцах.
Пазней Генрык так і не змог успомніць, з-за чаго пачаў бойку з патрульнымі міліцыянтамі ў скверыку каля клуба. Памятаў толькі, што зазлаваў, калі міліцыянт паспрабаваў па рацыі выклікаць машыну. Генрык разламіў рацыю і ўкінуў у фантан. На раніцу ён прачнуўся дома, сціскаючы ў разбітым кулаку міліцэйскі пагон. Начальнік міліцыі папярэдзіў Генрыкаву маці, што сына пасадзяць, калі той праз 24 гадзіны не з’едзе з мястэчка.
Месцам выгнання Генрык абраў сталіцу. У Мінску ён уладкаваўся электрыкам на трактарны завод, але доўга не вытрымаў лазіць, мяняючы лямпы, па заводскіх перакрыццях, хоць і падобныя яны былі ды купала цырка. Выпадкова падвярнулася праца тэхніка ў Мастацкай акадэміі. За дробныя паслугі рэктар Акадэміі Кім Сымонавіч уладкаваў Генрыка на завочнае аддзяленне Інстытута культуры.
Рабаваць цэрквы і касцёлы Войніча прывучылі спецыялісты з этнаграфічных экспедыцый: з ііершага ж падарожжа ён прынёс Кіму Сымонавічу пару драўляных анёлаў XVII стагоддзя, якіх зняў з-пад купала уніяцкай царквы дзякуючы цыркавому таленту акрабата і вывучцы дэсантніка. Па ўласнай ініцыятыве Войніч вывеў у рэктарскі кабінет камутатарны пульт, з якога можна было праслухоўваць усе акадэмічныя тэлефоны.
Але ў нацыянальна-патрыятычных колах Генрык Войніч быў знакаміты не рабаваннем музеяў і святых месцаў і не адзіным вершам, які надрукаваў у альманаху, а тым, што разам з Арсенам Прусам на цэнтральнай магістралі сталіцы спыніў калону танкаў. Напярэдадні вайсковага парада Генрык з Арсенам выпівалі да сярэдзіны ночы ў «Каламутным воку», а пасля дванаццаці на праспекце пачалася рэпетыцыя парада. Генрык з Арсенам выйшлі на двор і ўбачылі, як да Дома ўрада рухаецца танкавая калона. «Не дадзім акупантам ладзіць мілітарысцкі шабаш», — загадаў Арсен, і яны леглі на шляху вайсковай калоны. Вайскоўцы. каб пазбегнуць грамадскага скандалу, упрошвалі іх падняцца; потым падаспелі міліцыянты і адцягнулі пацыфістаў у цёмны сквер.
і ў кароткай бойцы Арсену зламалі палец. Акцыя набыла шырокае грамадскае гучанне, і іх подзвіг не раз быў паўтораны іншымі патрыётамі. Цяпер, калі згадвалі Войніча, звычайна дадавалі: гэта той, які спыніў калону танкаў.
Сам Генрык лічыў найбольш удалай з усіх сваіх спраў выкраданне калекцыі зброі з сутарэнняў бібліятэкара Сідарэвіча.
* * *
Генрык крануў машыну з месца. Данута азірнулася і заўважыла бібліятэкара, які бязгучна варушыў вуснамі, стараючыся запомніць нумар іхняе машыны.
— Немагчыма паверыць ва ўсю гэтую гісторыю з пацуком, — Данута прыпаліла ад электразапальнічкі.
— Ёсць рэчы, у якія табе будзе яшчэ цяжэй паверыць, — Генрык вырашыў усё расказаць Дануце, бо зразумеў, што яна зможа дапамагчы яму, а маўчанне нічога не дасць — праз пару дзён яна здагадаецца сама, што Генрыка шукаюць, а яе бацька дазволіў злодзею схавацца на сваім лецішчы.
Войніч зрабіў кола па горадзе, і, калі спыніўся недалёка ад рачнога адхону, насупраць кляштара Бенедыктынак, так і не прыдумаў нічога лепшага, як спытаць:
— Якія ў цябе адносіны з бацькам?
— Чаму мы спыніліся?
— Невядома, ці зможам мы пасля гэтай размовы паехаць далей разам. Ты не адказала. — Генрык уключыў кандыцыянер і запаліў.
— Калі не адказала адразу — адносіны не з лепшых.
Чаму?
— Ён даўно з намі не жыве.
— Твае бацькі развяліся?
— He развяліся, але разышліся, калі мне было дзесяць гадоў. Ты распытваеш так, нібыта сабраўся са мною ажаніцца. — Данута выйшла з машыны. — He зношу кандыцыяванага паветра.
— А дзе зараз твой сын?
— Стасік у маці.
— Ты б не магла на пару дзён забраць яго і знікнуць, нікому не кажучы куды?
— Толькі ў тым выпадку, калі ты нарэшце растлумачыш, што адбываецца.
Генрык падвёў Дануту да рачной стромы:
— Калекцыю зброі ўкраў я.
Данута засмяялася:
— I гэта ты меў на ўвазе, калі казаў, што мне цяжка будзе паверыць?
— Я ўкраў калекцыю зброі па заданні твайго бацькі, а ён перапрадаў яе за мяжу з дапамогаю нашага агульнага знаёмага генерала Матрашылы. Ксёндз Міцкевіч убачыў у Рыме стылет і звярнуўся па дапамогу да твайго бацькі. Ксёндз забіты, і няцяжка прыйсці да высновы, што забіў яго твой бацька.
— Ты вінаваціш яго ў рабаўніцтве і нават у забойстве?! — абурылася Данута.
— Хочаш пераканацца, што ксёндз звяртаўся менавіта да твайго бацькі? — Генрык пацягнуў яе да машыны, узяў тэлефонную трубку і набраў нумар:
— Тася? Выбачай, што турбую позна. Ты не прыгадаеш, ці не прыходзіў тыдзень таму на прыём да
Кіма Сымонавіча які-небудзь святар?.. Ты не знойдзеш у нататніку ягонае прозвішча? Глянь, калі-ласка. — Генрык перадаў трубку Дануце і спытаў яе: — Голас бацькавай сакратаркі пазнаеш? — Тая кіўнула, моўчкі выслухала Тасін адказ і паклала трубку.
~ Ну што? — пацікавіўся Генрык.
— Казачна тоўсты ксёндз з прозвішчам Міцкевіч.
— Можа, скажаш, ты не пра што не здагадвалася, не бачыла бацькавага асабняка, не ведаеш пра існаванне гэтай машыны, і трохпавярховае лецішча вырасла, як бульба на градах?
— Але ксяндза ён не забіваў, да таго ж ніхто не бачыў яго мёртвым. У нас ёсць што выпіць? — у яе калаціліся рукі.
— Я бачыў. Хадзем.
3 багажніка Генрык дастаў сапёрную рыдлёўку, каністру з бензінам і скрутак брызенту. Данута з хрустальнаю чаркаю і бутэлькаю джыну з руках абыякава пайшла за Войнічам. Ён раскапаў уваход у падзямелле. Асвятляючы дарогу злодзейскім ліхтарыкам, яны ішлі падземным ходам.
— Я не да канца разумею тваю ролю ў гэтай справе. Магчыма, калі ты здатны ўкрасці, то здатны і забіць, — Данута наліла джыну і выпіла.
— Каб забіваў, то не вёў бы паказваць.
— Ты і мяне заб’еш, — прызналася асмялелая ад спіртнога Данута.
Калі будзеш і надалей такой ідыёткай.
— Вядзеш жывую, бо лянуешся цягнуць труп.
Генрык азірнуўся і пасвяціў ліхтаром ёй у твар Данута была ўшчэнт п’яная. Нізкія цагляныя скляпенні прымушалі ісці ўгнуўшы голаў, дзе-нідзе. па сценах
сачылася, як смала, грунтовая вада. Генрык адкінуў накрыўку з каністры і падрыхтаваў скрынку запалак. Ксяндзоўская галава, выхапленая з цемры ліхтаром, ашчэрвалася ва ўпруцянелай усмешцы. He зважаючы на ўражаную жахлівым відовішчам Дануту, Генрык выцягнуў мерцвяка з вентыляцыйнай шахты. 3 цемры пачулася драпежнае сычэнне, раз’юшаны звер зашархацеў цагляным друзам. Данута ўхапілася за Генрыкава плячо, але ён адштурхнуў яе і лінуў у шахту бензіну з каністры, кінуў запалку і адскочыў. [Іадхопленае проймаю полымя закруцілася вінтом, расцяклося на сценках вузкай шахты, у пякельных сполахах агню асвяцілася перспектыва пацучынага хода. Генрык убачыў хіжую пысу з шырокімі лёзамі жаўтаватых разцоў. Данута сустрэлася позіркам з шклянымі вачыма істоты і ўскрыкнула. Уздыбіўшы поўсць, пацук павярнуўся і пабег у чорныя глыбіні шахты, ударыўшы па сцяне доўгім, як пакрытым лускою, агідным хвастом.
Пасля перажытага Данута ўжо даволі спакойна ' назірала за тым, як Генрык загарнуў у брызент моцна аб’едзены пацуком труп, зацягнуў яго ў адну з пустых ніш і заклаў цэглаю.
Скончыўшы пахаванне, ён папрасіў Дануту:
— Палі мне на рукі джыну.
— Адкуль ты ведаў пра ксяндза?
— Калі я па справах уначы апынуўся ў касцёле, то знайшоў яго нежывога ў спавядальні.
— Можа, яго і зарэзаў пацук? — Данута, далёка адставіўшы руку, тонкім струменчыкам ліла джын у падстаўленыя далоні Генрыка.
— Яму ўваткнулі шыла ў вуха. I самае падазронае, што ў касцёл мяне накіраваў твой бацька. He паспеў я агледзецца, як у дзверы пачалі ламіцца. Давялося схаваць нябожчыка і сысці падземным ходам. Мне здаецца, што Кім Сымонавіч збіраўся перакінуць адказнасць за забойства на мяне.
— Я не веру. Гэта жахлівы збег абставін, у які ты хочаш ублытаць мяне і майго бацьку, — цяпер па ёй было добра відаць, што яна дачка міністра.
— Апроч гэтага, забойца ўкраў з касцёла партрэт і падкінуў на маю кватэру, а на мяне навёў міліцыянтаў.
— Я мушу падумаць.
Ужо ў машыне Данута спытала:
— He баішся, што заб’юць і цябе?
— Хто, Кім Сымонавіч?
— Я пераканана: да забойства ён не мае аніякага дачынення.
— У такім выпадку табе небяспечна блытацца ў гэтую справу і заставацца навідавоку. Ты і твой Стасік — слабае месца. Наступнае няшчасце можа адбыцца з вамі, — Генрык ужо напэўна ведаў, што так яно і здарыцца. Усімі сродкамі яму трэба было . схаваць на пару дзён Дануту з сынам. — Вы мусіце знікнуць. Мне трэба два дні на тое, каб разабрацца. Я адзіны, хто зацікаўлены знайсці сапраўднага злачынцу, усе астатнія палююць на мяне.
— Ці ведае бацька пра забойства ксяндза? — спытала Данута.
— Ён не ведае, дзе падзеўся труп, — не стаў удакладняць Генрык.
— Ты сапраўды перакананы, што мой бацька забойца?
— Ён адзіны, каму быў сэнс гэта рабіць. Ксёндз выйшаў на след зброі, — разважаў Генрык, — і расказаў яму пра гэта. Калі ты знікнеш, я паспрабую раскруціць яшчэ адну версію, — пераконваў ён Дануту. — Тэлефануй маці і скажы, каб яна сабрала Стасіка. Я зайду за ім у кватэру, а ты застанешся ў машыне.
— Чаму гэта ты зойдзеш, а не я?
— Баюся, маці па тваім твары адразу здагадаецца, што ты толькі-толькі з пахавання ксяндза, на якім перапілася джынам.
— А раптам да сына зайшоў Аляксей?
— Пра мужа даведаешся па тэлефоне.
* * *
Без усялякіх складанасцяў Генрык забраў сямігадовага Стасіка ад бабулі і пасадзіў яго на задняе сядзенне дзедавай машыны.
Данута маўчала, але нарэшце, калі яны выехалі на кальцавую дарогу, спытала:
— Куды ты вязеш нас?
— Адпачнеце тры дні ў дзіцячым лагеры «Грунвальд».
— ІІе думала, што першы раз у дзіцячы лагер траплю ў такім узросце. Цікава, у якасці каго?
— Уладкую пад выглядам сваёй жонкі. Ты не супраць?
— Мама, — вымавіў Стасік, і стала заўважна, што ў яго няма двух пярэдніх зубоў, а гэты дзядзька, ён новы дзедаў шафёр?
He, ён наш з табою шафёр. Зараз адвязе нас у піянерскі лагер.
He піянерскі, а скаўцкі летнік «Грунвальд».
10. Мінск
Ужо апрабаваным шляхам — праз вакно — Генрык і трэцяй ночы зноў апынуўся ў спачывальні міністра. Кіма Сымонавіча мучыла пякучка. Са шклянкай содавай ён вярнуўся ў спачывальню:
— Мне абрыдлі твае зладзейскія манеры. Ты што, не ўмееш зайсці як прыстойны чалавек?
— Я не хачу згубіць кваліфікацыю. — Генрык стаў нагамі на падушку міністравага ложка і зняў са сцяны важкую ўланскую шаблю, колькі разоў з халодным свістам расцяў ёю паветра.
Міністр адступіў да дзвярэй.
— Ваш сябра мастак Вашчыла -аматар Малевіча, не скардзіўся вам, што нехта расцерусіў на пер’е ягонае мяшчанскае гняздо? — Генрык зухавата секануў шабляю і разваліў напалам плеценае крэсла. — Я бачу сэнс перайсці ў кабінет, там ёсць да чаго прыкласціся, — Генрык прыставіў вастрыё шаблі Кіму Сымонавічу да горла.
Збялелы міністр пасунуўся калідорам.
Першай загіне, — Генрык агледзеўся ў кабінеце, — гэтая каралеўская парцэляна і хрусталь, за імі абразы, кнігі, мэбля, потым падпалю гэты асабняк і засмажу вас, як пацука.
— Што ты хочаш? -ён асцярожна абышоў Генрыка і сеў за стол.
— Спачатку вы мусіце выслухаць колькі непрыемных рэчаў. -Генрык уваткнуў шаблю ў паркет і сеў насупраць. — Тры дні таму вы накіравалі мяне ў Нясвіжскі касцёл за партрэтам Радзівіла, які не мае аніякае мастацкай каштоўнасці, бо гэта не арыгінал, а копія, і вы не маглі гэтага не ведаць. Падругое, так прыспешвалі, што на выкананне ў мяне заставалася адна ноч, і вы дакладна ведалі, калі я буду ў касцёле. Замест партрэта мяне чакаў труп ксяндза Міцкевіча.
— Раней ты пра гэта не казаў, -міністр звёў бровы.
— Хіба вы пра гэта не ведалі? Калі 6 я быў менш увішны, мяне б злавілі адразу, у Нясвіжы. Пра маё, яшчэ толькі запланаванае злачынства, былі папярэджаны і ў Нясвіжы, і ў Мінску. Мяне лавілі і ў касцёле, і на маёй кватэры. Гэта вы забілі ксяндза, бо той, па наіўнасці, звярнуўся да вас па дапамогу і расказаў, што бачыў у Рыме стылет з радзівілаўскай калекцыі. Вы забілі ксяндза і хацелі перакласці адказнасць на мяне.
— Так, я ведаў, іпто ў касцёле вісіць копія, але менавіта яна і была патрэбна заказчыку, ён не патрабаваў ад мяне арыгінала, — міністр набіў люльку араматызаваным тытунём і прыпаліў ад настольнай запальнічкі. — Так, ксёндз сапраўды звяртаўся да мяне, але рэальнай небяспекі ён не ўяўляў, бо ўсё грунтавалася толькі на словах, ніякіх доказаў ён не меў і мець не мог.
— Я не кажу, што вы яго забілі сваімі рукамі. На такія справы ў вас ёсць Каспар Францавіч Матрашыла.
— Магчыма. Але навошта яму забойства? Які сэнс? Яму, як і мне, нічога не пагражала. Я не разумею, чаго ты ад мяне хочаш? Мяне цалкам задавальняе тое, што ксёндз знік, — міністр высунуў шуфляду пісьмовага стала і паклаў руку на касцяную рукаятку рэвальвера, — мяне нават не цікавіць, куды ты схаваў труп. А што забіў яго ты, я не сумняваюся, — міністр зняў рэвальвер з засцерагальніка.
Генрык сядзеў у глыбокім фатэлі ў тарцы стала і скептычна слухаў гаспадара, склаўшы рукі на эфесе шаблі:
— Але я не забіваў ксяндза.
— Мяне задаволіць, — міністр наставіў на Генрыка рулю зброі, — калі знікнеш і ты.
— Я ведаў, што да гэтага доіідзе, таму я прыдумаў для вас іншы занятак, — Генрык падняўся: — Да раніцы пашукайце свайго ўнука і дачку, і калі ўзнікнуць цяжкасці, я змагу вам дапамагчы, бо ведаў — гэта адзінае, што на вас падзейнічае.
— Чаго ты дамагаешся? — міністр апусціў рэвальвер.
— Каб спынілі крымінальную справу. Але адкладзем мае справы да раніцы. Пачаць пошукі ўнука раю з вашай былой жонкі: патэлефануйце і спытайце, каму яна аддала яго сёння ўвечары.
Генрык выйшаў, як і раіў яму міністр, праз дзверы.
* * *
— Ты звар’яцеў, сярэдзіна ночы? — Тася ў сцёганым квяцістым пеньюары, які выгодна падкрэсліваў яе вабнасць, упусціла Генрыка ў кватэру —
А ты падумаў, што сказаў бы Кім Сымонавіч, калі б раптам быў у мяне?
— Я толькі што ад яго.
— I ён дазволіў табе прыходзіць сюды ноччу?
— Ёсць пільная справа. Ты мусіш неадкладна выклікаць сюды генерала Матрашылу.
— Каспара Францавіча? — расчаравалася Тася. — 3 якой нагоды?
— У мяне ёсць даручэнне ад міністра, але запросіш генерала ад свайго імя. He пазней як праз паўгадзіны ён мусіць быць тут, — загадаў Генрык. У яго быў настолькі сур’ёзны твар, што Тася нават не спыталася, ці не жартуе ён.
Генрык пераняў генерала каля Тасінага пад’езда:
— Каспар Францавіч, не забыліся, мы з вамі сустракаліся ў Піцундзе? Гэта я прымусіў Тасю патэлефанаваць вам.
Генерал у чаканні далейшых тлумачэнняў моўчкі глядзеў на Генрыка.
— Я — Генрык Войніч, які па даручэнні Кіма Сымонавіча вырашаў некаторыя далікатныя праблемы.
— He разумею, што вы хочаце? — генерал схаваў рукі ў кішэні доўгага цывільнага плашча.
— Я хачу папярэдзіць, што вам пагражае небяспека з боку вашага кампаньёна Кіма Сымонавіча. 3 Нясвіжскага касцёла знік ксёндз, і Данута, дачка Валовіча, дазналася, што ксяндза забіў яе бацька. Я быў сведкаю, калі яна сёння выказала сваю здагадку Кіму Сымонавічу. У яго не засталося выйсця: або знішчыць Дануту, бо яна пагражала выкрыць яго, або перакласці адказнасць за забойства на каго іншага.
Зрабіць злачынцу з мяне не атрымалася ні ў яго, ні ў вас. Максімум, што мне магчыма інкрымінаваць, — крадзеж нартрэта. Найбольш выгоднай кандыдатурай з’яўляецеся вы, Каспар Францавіч. У вас захоўваецца асноўная ўліка злачынства, і яна ж матыў — калекцыя зброі, з якой вы паспелі прадаць адно смарагдавы стылет.
Я не разумею, пра што вы гаворыце, — генерал пакруціў галавою.
— Паколькі труп не знойдзены, глядзіце, каб ён не ўзнік у небяспечным для вас месцы і ў неспрыяльных для вас абставінах. Валовіч, баючыся дачкі, вырашыў апярэдзіць падзеі і запісаўся на прыём да прэзідэнта.
Нават калі дапусціць, што ўсе вашыя фантазіі — праўда, а паверыць у іх немагчыма, я не магу зразумець, што вас прымусіла звярнуцца да мяне? — Генерал адамкнуў сваю машыну, але сядаць не стаў.
— Супраць мяне па недарэчнасці ўзбуджана крымінальная справа, мяне вінавацяць у крадзяжы партрэта з таго самага Нясвіжскага касцёла. Пасля нашае размовы мне разлічваць на дапамогу міністра не выпадае. Прапаную чыста разумовы абмен, бо гэта ўсё, вядома, фантазіі. Я гарантую, што ксёндз так і застанецца без вестак зніклым, а ўзамен вы дасцё мне слушную параду. — Генрык зразумеў, што зацікавіў генерала.
— Гандлюеш нябожчыкам? — павесялеў Каспар Францавіч.
— Чыста абстрактныя развагі.
— Тваёй справай займаецца пракуратура рэспублікі. Тут я не ведаю, што і парадзіць.
— А калі ў адным з касцёльных закуткоў, я нават скажу дзе — за шафаю ў прэсбітэрыўме, паслязаўтра знойдзецца партрэт Радзівіла, да таго ж арыгінал, а той, знойдзены на маёй кватэры, усяго толькі пазнейшая копія, якую ксёндз, так бы мовіць, перадаў мне на рэстаўрацыю? Ксёндз гэтага не зможа абвергнуць, а ў мяне ёсць аўтарытэтныя сведкі.
— ГІракуратура павінна будзе вярнуць копію Ta66, а ты, адрэстаўраваўшы яе, — у касцёл. Але дзе ты возьмеш арыгінал?
Гэта мае праблемы, да таго ж у абстрактных развагах можна рабіць якія заўгодна дапушчэнні, — падтрымаў гульню ў няведанне Генрык.
На скрыжаванні Войніч спыніў таксоўку, назваў адрас генерала і, паклаўшы на панель сторублёўку, папярэдзіў шафёра:
— Пагуляем у шпіёнаў.
Ужо паўгадзіны Генрык у форменнай таксісцкай фуражцы чакаў за рулём машыны ў тарцы генеральскага дома. Таксоўшчык, выканаўшы план на тры дні наперад, спаў на заднім сядзенні. На ветравым шкле дрыжэлі дробныя кроплі дажджу, у якіх адбіваліся і зіхцелі рэдкія асветленыя вокны шматпавярховага дома. На капот асыпаліся збітыя ветрам, цяжкія ад вільгаці пялёсткі шыпшыны. Вузкі праезд у двор нарэшце асвятлілі фары легкавога аўто. Каспар Францавіч быў не адзін. Чалавека, які выйшаў следам за ім з машыны, пабачыўшы аднаго, Генрык і не пазнаў бы, але ў спалучэнні з генералам адразу згадаў Дануцінага мужа -Аляксея Адамовіча, да таго ж на ім быў той самы, з ГІіцунды,
спартовы гарнітур з шырокімі фельдмаршальскімі лампасамі.
Мінула яшчэ дзесяць хвілін, і Каспар Францавіч з Аляксеям урачыста, як труну дэпутата, забітага тэрарыстамі, вынеслі і пагрузілі ў машыну дашчаную вайсковую скрыню і спешна ад’ехалі.
Генрык выехаў у другую арку і паімчаў паралельнай вуліцай. Праз два кварталы ў прагале паміж дамоў ён зноў убачыў генеральскае аўто. Мінаючы наступнае скрыжаванне, Генрык ужо дакладна ведаў, куды яны едуць, і, апярэдзіўшы іх, спыніўся ў тым двары, адкуль гэтым вечарам забіраў Стасіка.
Матрашыла з Адамовічам выгрузілі скрыню і пацягнулі яе, але не ў пад’езд, а ў суседнія дзверы, ілто вялі ў сутарэнні. Войніч счакаў, покуль яны з’едуць, і аддаў фуражку таксоўшчыку.
Адамкнуўшы цвічком нескладаны навясны замок на дзвярах, збітых з негабляваных дошак, на якіх крэйдаю быў выведзены нумар кватэры Дануцінае маці, Генрык апынуўся ў цесным неатынкаваным памяшканні з пахам цвілое бульбы іізбуцьвелых газет. Паміж стэлажоў з пустымі слоікамі і бутэлькамі стаяла стырчма толькі што прынесеная сюды вайсковая скрыня. Ён адкінуў вечка і адгарнуў парусіну.
Хаця Генрык і ведаў дакладна, што ў сярэдзіне, але ўсё адно непакоіўся, бо загарнуць у парусіну можна ўсё што заўгодна: труп Дануты або Кіма Сымонавіча, жывога пацука або самаробную бомбу, але скрыня была начынена калекцыйнаю зброяй. Вярнуцца Генрык збіраўся настолькі хутка, што нават не зашчоўкваў замок.
* * *
Пазнаеце, Кім Сымонавіч? — Генрык адхінуў парусіну.
Міністр асуджана глянуў на зброю:
— Матрашыла з Аляксеям вырашылі мяне патапіць і ўблытаць у гэта Дануту?
— Для вас засталося адно выйсце — сустрэцца з Каспарам Францавічам і пераканаць, што вы апярэдзілі яго -ва ўсім нрызналіся прэзідэнту. Вы скажаце яму, што існуе відэазапіс таго, як ён з Адамовічам перахоўваў калекцыю.
Генрык з Кімам Сымонавічам выйшлі ў двор і селі ў «рэно».
— Я хачу ведаць, што з маёй дачкою і ўнукам? другая бяссонная ноч зламала міністра: упершыню Генрык бачыў яго няголеным.
— Яны ў мяне, але дзе — я ўдакладню пасля вашае гутаркі з генералам.
— Які табе ў гэтым сэнс? Навошта?
— Гэта маральная кампенсацыя за мае вымушаныя прыгоды і сапсаваную рэпутацыю. А ў якасці матэрыяльнай кампенсацыі — зброя пяройдзе ў маю ўласнасць. I яшчэ раз папярэджу вас: калі са мною нешта здарыцца ў бліжэйшы час, то Дануту і Стася вы больш не ўбачыце.
Далей яны ехалі моўчкі чыста вымытымі начным дажджом вуліцамі да самага дома Матрашылы.
— Машыну вярну разам з Данутай і Стасікам, — Генрык падняў шкло і пакінуў міністра ў падсветленай неонавымі лямпамі арцы генеральскага дома.
11. Нясвіж
Уз’ехаўшы пярэднім колам на ганак бібліятэкарскага флігеля ў Нясвіжскім парку, Генрык пасігналіў, быццам наважыўся бамперам машыны выламіць дзверы. Бібліятэкар, у начным каўпаку з шаўковым кутасікам і ў ільняной сарочцы да лытак аслеплены фарамі, разгублена спытаў:
— Хто гэта?
— Ксёндз Міцкевіч! — Генрык увапхнуў Сідарэвіча ў гасцёўню.
Перш чым гаспадар паспеў абурыцца, Войніч сарваў палатно з партрэта і падступіўся да старога.
— Вы расказвалі мне дзве цікавыя версіі пра знікненне ксяндза, а цяпер я раскажу трэцюю, — Генрык сеў на край стала.
Калі вас бянтэжыць партрэт. — акрыяў Сідарэвіч, — то ён не цяпер узяты з касцёлу, там вось ужо два стагоддзі вісела дакладная копія, а гэты арыгінал за Радзівіламі знаходзіўся ў замку. Я ўратаваў яго ў час вайны.
— А гэта можа падцвердзіць ксёндз Міцкевіч, якога з’еў пацук. Але мяне больш не цікавяць вашы байкі, я прыйшоў, каб расказаць трэцюю версію. Ксяндза забілі вы. He на тое, каб нешта ўкрасці, бо патрыёты маюць манеру караць здраднікаў.
— Навошта мне забіваць сябра? — адразу здрабнеў бібліятэкар.
— Ксёндз пахваліўся Арсену ў Мінску, што ведае, у каго знаходзіцца калекцыя, і паабяцаў пасля вашае смерці перадаць яе дзяржаве. 1 ў выніку калекцыю ўкралі. I вы не маглі гэтага дараваць яму. Я разумею:
сэнс жыцця, нянавісць да ўладаў — вы ўсё жыццё ахоўвалі радзівілаўскія скарбы і раптам так безнадзейна страцілі іх. Я падазраю — вы і ёсць той пацук. Вы не даравалі здрадніку і адпомсцілі, закалолі яго сваім канцылярскім шылам.
- Так, я хацеў забіць. Такое дараваць нельга. Праз ягоны доўгі язык знікла тое, чаму я прысвяціў жыццё. Але я так і не здолеў пакараць. — Сідарэвіч сцягнуў і скамечыў каўпак, — мяне апярэдзіў пацук. Ён ведае сваю справу — людажэр.
У вас часам няма шыла? Доўгага, з касцяным дзяржальнам?
— Навошта?
— Каб уваткнуць у вуха, — Генрык быў перакананы, што не памыляецца.
Сідарэвіч кіўнуў і бліснуў лысінаю:
— Было падобнае, але яго перад смерцю пазычыў ксёндз.
- 1 гэтым шылам скончыў жыццё самагубствам, не дачакаўшыся вас, і смяртэльна паранены запоўз у пацучыную нару?
— Можа, і так, — паспакайнеў бібліятэкар. — Я разумею, уначы знайсці ў спавядальні нежывога ксяндза — такое запамінаецца. Але, па-першае, у вас няма доказаў, і па-другое — аніякі вы не дэтэктыў, а злодзей, які ўкраў партрэт.
— Толькі ў адным вы памыліліся, — Генрык падняўся, — партрэта я не краў, але калі вы мяне так назвалі, я падтрымаю гэтую версію.
Генрык стаў на крэсла і зняў са сцяны радзівілаўскі партрэт:
— Спадзяюся, другога шыла вы не прыхавалі?
* * *
Генрык кінуў партрэт на задняе сядзенне машыны і ад’ехаў. Пад замкавым бастыёнам прасторны цагляны флігель здаваўся склееным з кардону цацачным дамком, бібліятэкар на ганку ў ільняной сподняй сарочцы — белым лабараторным пацуком.
Мінуўшы баракальную Слуцкую браму гарадскіх умацаванняў, Генрык скіраваў да езуінкага касцёла.
3 партрэтам пад пахаю Войніч зноў апынуўся ў саборы. Над ім у вышыні ззялі прасветленыя ранішнім сонцам вітражы гранёнага барабана. Трывожна пачырванелі мармуровыя алтары ў трансептах. Стаіліся, нібыта ў чаканні Сыходжання, скульптуры ў глыбокіх нішах. Сценапіс у зманлівым паўзмроку праяўляўся і пачынаў набіраць колер. Генрык падцягнуў да сцяны лаўку, павесіў партрэт на яго спрадвечнае месца і адышоўся, каб паглядзець, ці роўна.
3-за калоны бязгучна з’явілася постаць; Генрык яшчэ паспеў зрабіць крок назад, як на яго галаву абрынуўся цяжкі ўдар. У апошнія імгненні яму падалося, што маёлікавая падлога раптоўна паднялася і ўдарыла яго па твары — тут ён канчаткова страціў прытомнасць.
Свядомасць вярнулася да Генрыка так жа ж раптоўна, як і знікла. Ён ляжаў пад амбонам са звязанымі за спіною рукамі, і нехта з паціру ліў яму на твар халодную ваду. Святая вада дапамагла, і Генрык акрыяў настолькі, што пазнаў Аляксея Адамовіча. Той адставіў пацір і, схапіўшы Генрыка за плечы, пасадзіў пад сцяну. Войніч паспрабаваў
выслабаніць рукі, але вяроўка толькі мацней зацягнулася.
— Гэтым разам не ўцячэш, — Аляксей піхнуў яго нагой.
— А, гэта ты, знішчальнік канопляў, цябе ж генерал Матрашыла паслаў сюды на іншае? — перасохлы язык ледзь рухаўся.
— Куды дзеў труп ксяндза?
— Пацукі з’елі ці павукі знеслі. Пашукай сам. Са звязанымі рукамі нічым не магу дапамагчы.
Аляксей яшчэ раз пырам ударыў Генрыка па галаве:
— Дзе труп?
— Усё адно на мяне забойства не павесіш. Бібліятэкар мне прызнаўся, што ён адпомсціў Міцкевічу за крадзеж зброі.
— Гэты лысы вар’ят прызнаўся? Але ён не заўважыў, што ксёндз ужо быў нежывы.
— Навошта ты прызнаешся ў забойстве? — Генрык паспрабаваў падняцца.
— Так, я задавіў гэтую тлустую свінню. Я ведаў, што ў тую ноч ты будзеш у касцёле, і зрабіў усё так, каб толькі цябе абвінавацілі ў забойстве. Я вырашыў знішчыць цябе, але не спадзяваўся, што ты такі спрытны. Цяпер давядзецца ўсё раскручваць па другім коле.
— А ты з генералам не падумалі, што я пацягну ўсю вашую кампанію следам за сабою?
— А мяне не абыходзіць генерал, — Аляксей паставіў Генрыка на ногі. — Ты пакажаш, дзе ксёндз?!
— Дык ты, раўнівы раганосец, вырашыў мне за жонку адпомсціць? — нарэшце здагадаўся Генрык.
Аляксей збіў вязня з ног і націснуў каленам на горла:
— За Дануту я цябе задаўлю.
Пакажу, — прахрыпеў Генрык, той адпусціў.
Войніч падвёў Адамовіча да сходаў у сутарэнні:
Сюды. Але, прызнаюся, не думаў, што да вядзецца загінуць праз жанчыну.
— Пойдзеш першым, — ён штурхануў Генрыка ў плечы.
— Свяці пад ногі.
Сярод мармуровых надгробкаў панавала спрадвечная цемра. Іхнія твары ў слабым ліхтарыкавым святле здаваліся такімі ж безжыццёвымі, як і каменныя скульптуры на магілах. ГІерад адным з надгробкаў Генрык спыніўся:
— Адвярні пліту.
— Зноў жартуеш? — Адамовіч скептычна агледзеў манументальны надгробак з княжацкай каронай.
— He трымці, — Генрык упёрся абцасам і адсунуў пліту трохі ўбок.
Вязень і кат апынуліся ў другім ярусе сутарэнняў, там, дзе няроўна выкладзеныя цэглаю сцены ніколі не бачылі сонечнага святла.
— Труп я зацягнуў сюды, — Генрык падвёў Адамовіча да вентыляцыйнае шахты, круглая адтуліна якой яшчэ адчувальна патыхала спаленым бензінам.
Аляксей прысеў і пасвяціў ліхтарыкам у зломкія лабірынты падзямельных нетраў. Ягоныя напружаныя рухі выдавалі неспакой і перасцярогу. Разам з проймаю падзімала небяспекаю, але ягоныя жахі яшчэ не зматэрыялізаваліся, а Генрык ужо згледзеў
глыбокія сляды кіпцяў пачвары на размяклай ад вільгаці цэгле.
Там пуста, — Аляксей ударыў Генрыка святлом у твар.
— Далей, за паваротам, знойдзеш у нішы. — Войніч адвярнуўся ад святла і згледзеў, што пад сходамі з-пад цаглянага друзу, якім ён сам надоечы засыпаў нябожчыка, вытыркаецца пашкамутаны зубамі мысок лакіраванага ксяндзоўскага чаравіка, і зразумеў, што калі Аляксей не паверыць яму зараз жа, то праз хвіліну сам дазнаецца праўды і знойдзе спешна схаванага мерцвяка.
— Сам палезеш, — загадаў Адамовіч.
Развяжы рукі, зубамі яго не выцягнеш, — асцярожна прапанаваў Генрык: з вольнымі рукамі ў яго з’явіліся б шанцы на паратунак.
Зробім інакш, — Аляксей агледзеў сцены і падцягнуў Генрыка да іржавага крука, — застанешся тут, покуль я не выцягну нябожчыка, — ён прывязаў скручаныя за спінаю рукі вязня капронавым шнурам да крука: — Згінеш тут з клянам у роце, мяне задаволіць і гэта.
— Калі ксёндз не акрыяў і не сышоў сваім ходам, то ён у шахце. Але не разумею, навошта табе гэты мярцвяк?
— 3-за Дануты — я хачу, каб яна пераканалася, што ты забойца.
Аляксей укленчыў перад жаралом шахты і выпрастаў наперад руку з ліхтарыкам. Памеры шахты дазвалялі толькі паўзці.
Апошнімі зніклі ў тунелі Аляксеевы шнураваныя боты: з-пад халявы вытыркалася наборнае дзяржальна саматужнага зэкаўскага нажа.
У насцярожаным чаканні Генрык прыслухоўваўся да кожнага руху, што даносіўся з шахты. Яшчэ раз зацяпліўся слабы водбліск ліхтарыка, і Генрык апынуўся ў суцэльнай антрацытавай цемры. I ўжо адчужана адзначыў, што недалёка ад яго ляжыць пакінутая Данутаю бутэлька з-пад джыну.
Раптам зрабілася ціха, а пасля сутарэнні скалануліся ад паталагічнага мужчынскага крыку. Рэха шматразова памножыла перадсмяротныя хрыпы і стогны Адамовіча, які марна спрабаваў адарваць ад параненага горла ашалелага ад цёплай чалавечай крыві пацука-людажэра. Прастора сутарэнняў, забраная ў камень, поўнілася гукамі смерці, як сабор арганнаю месаю. Здавалася, што канае сама цемра.
Перажыты шок памножы}' Генрыкавы сілы, ён напружыўся з ўсяе моцы, ірвануўся — з’едзены іржою крук выскачыў з муроўкі. Навобмацак Генрык знайшоў бутэльку і асколкам шкла перацяў шнур, што сцягваў рукі.
Калі, вольны, ён падняўся на ногі і парэзанымі пальцамі пстрыкнуў запальнічкаю: у шахце чулася толькі сытае вурчанне і невыносныя для слуху пацучыныя шоргат і валтузня.
* * *
3 Нясвіжа Генрык прыехаў у скаўцкі летнік «Грунвальд» і якраз патрапіў на ўрачысты пад’ём нацыянальнага сцяга. Ён спыніў машыну перад пашнураванымі ў «харугвы» дзяцьмі. Сціснутымі ў кулакі рукамі будучая нацыянальная гвардыя салютавала
пасястаму штандару, што пад воклічы «жыве Беларусь» узнімаўся над лесам.
Падманутыя салідным выглядам машыны дзеці чакалі ўрачыстай прамовы. Але з «рэно» вылез два дні не голены, перапэцканы глеем, з неахайна забінтаванаю рукою і цяжкім, як касцельныя званы, позіркам Генрык. He звяртаючы ані на кога ўвагі, ён моўчкі пасадзіў у машыну Дануту і Стасіка.
Адразу за лагерам Генрык спыніў машыну, выйшаў сам і паклікаў Дануту. Яна не на жарт перапалохалася, калі ён, не адрываючыся, выпіў з рыльца бутэльку лікёра і злосна садануў шкло аб асфальт.
— Слухай, покуль я цвярозы. Далей машыну павядзеш сама. Заедзеш да сваёй маці і пакінеш Стасіка, а заадно паглядзіш, што схавана ў тваім падвале ў вайсковай дашчанай скрыні. Адтуль паедзеш да бацькі і толькі там мяне пабудзіш. Дарэчы, твой бацька нікога не забіваў. — Генрык заваліўся на задняе сядзенне. Яму хацелася дадаць, што сапраўднага забойцу зжор пацук, але ён пабаяўся, што гэта прагучыць залішне цынічна, і таму сказаў:
— Баюся, алкаголь мяне не возьме. Забойца пакараў сябе сам.
12. Мінск
Прачнуўся Генрык ад таго, што нехта хвастаў яго па твары і паліваў халоднай вадою. Ён сеў. За расчыненымі дзверцамі машыны бялела тэраса міністравага асабняка.
— Прыехалі, — Данута плесканула яму ў твар рэшткі вады з конаўкі. — Навошта ты падмануў бацьку — сказаў, што ўкраў нас?
— Гэта я цябе падмануў, калі казаў, што хачу, каб вы проста адседзеліся ў «Грунвальдзе».
У кабінеце Кім Сымонавіч папрасіў Дануту пакінуць іх з Генрыкам сам-насам. На стале і на крэслах грувасціліся стосы папер, дзверцы стэлажоў былі незачынены: здавалася, рэчы часова занялі не свае месцы, складалася ўражанне, што гаспадар некуды з’ехаў і нехта чужы навёў тут свае парадкі.
— Матрашыла застрэліўся, — гледзячы ў акно, сказаў міністр.
— 3 чаго гэта раптам? Такія людзі не прывучаны паміраць самастойна. Яны неўміручыя, бо іх існаванне назваць жыццём немагчыма.
— Ён застрэліўся, — не зрэагаваў на заўвагу міністр.
— Часам не з вашага рэвальвера? — Генрык перагнуўся цераз стол і зазірнуў у пустую шуфляду. — Зрэшты, мяне цікавіць вынік.
На тэрасе, у выгодным, плеценым з лазы фатэлі, чакала Данута. Перад ёю на круглым століку паравала кававарка і паблісквалі гарачым сырам засмажаныя канапкі. Пераплеценыя хмелем драўляныя шпалеры рассейвалі і сцішвалі гарачае ліпеньскае сонца.
— Як я разумею, ты аддаеш калекцыю зброі мне? — Данута ўсё ж наліла яму каву.
— Рабі з ёй, што хочаш.
-Шкада, не хапае смарагдавага стылета Бенвенута Чэліні, але я прыкладу ўсе намаганні, каб вярнуць
яго на Беларусь. I Іельга дазволіць, каб нацыянальнае багацце знікала за мяжою.
— Супакойся, ты гаворыш, як твой бацька ў парламенце, але гэтая танная ўзнёсласць не замінала яму красці разам з Матрашылам і тваім мужам. А што тычыцца стылета — будзем лічыць, што Чэліні вярнуўся на радзіму — італьянскае мусіць належаць Італіі.
— Думаеш, я не падазравала, што Аляксей са сваім начальнікам ублыталі майго бацьку ў брудныя справы? Таму я і ўзялася за гэтае расследаванне, каб уратаваць яго. Гэта я ва ўсім вінавата.
— He кажы глупства. Ты нічога не магла змяніць, — Генрык адставіў пустую філіжанку і правёў далонню па няголенай шчацэ.
— Я вырашыла канчаткова разысціся з мужам і хацела, каб ты...
— Зрабіў прапазыцыю, — ён ледзь не праглынуў цыгарэту. — Гэта немагчыма. Ты ўжо ніколі не зможаш развесціся.
Войніч пакінуў Дануту ў разгубленасці і, пераскочыўшы праз балюстраду, знік у завулку.
13. ПІЦУНДА
Генрык запаліў начыненую анашою папяросу і выпрастаўся на цёплым узбярэжным жвіры. У вечаровым паўзмроку закіпалі беллю марскія хвалі, у прыбоі глуха шаргацела абкатаная галька. Агеньчык папяросы губляўся паміж зор і мігатлівых светлякоў, якіх прыносіў вецер з канаплянай пусткі, што была
прыхавана купінамі пампаскай травы і бамбукавымі зарасцямі.
Генрыку мроілася, што з мора выходзіць аголеная дзяўчына, і ён пазнае Дануту. Яна бярэ яго за руку і вядзе да Езуіцкага касцёла, што высіцца пасярод дагледжаных канапляных палеткаў, па якіх шчыруюць камбайны. Яны заходзяць у касцельную браму, а Генрыку ўсё шкода недапаленай папяросы, і ён хавае яе ў кулаку.
У алтары, асветленым сполахамі бенгальскіх агнёў, іх сустракае раз’яснены ксёндз Міцкевіч у навюткім бэзава-срабрыстым арнаце. Пад анёльскія спевы з хораў ён пачынае вянчанне, пад урачыстыя словы высокай латыні ён адыходзіць да табернакля, аздобленага рэльефам пелікана з акрываўленымі грудзьмі, і калі паварочваецца ізноў, то замест ксяндза — пацук у святарскім адзенні, з-пад арната б’е па падлозе доўгі, як пакрыты ружоваю лускою, пацучыны хвост.
Пад магутныя, як акіянічныя хвалі, акорды аргана Генрык глыбока зацягваецца папяросным дымам і затрымлівае дыханне.
Піцунда
Чэрвень, 1991
Забойства на Каляды
Нншець
р
ІІінцэнт Кастравіцкі падняў шыбу і падумаў, што ангельскае акно нагадвае гільяціну. Сіберны вецер шыбануў праз пакой і перакінуў старонку настольнага календара. Пятніца, 24 снежня 1936 года. Вінцэнт пасунуў крухмальную манжэтку на левай руцэ і дакрануўся ўказальным пальцам да халаднаватага гадзіннікавага шкла. Дзверы, быццам ад проймы, рэзка адчыніліся, і Вінцэнт азірнуўся. Нечаканы наведнік сціскаў у руцэ кароткую алебарду, упрыгожаную каляднай зоркай.
— Заходзь, — Вінцэнт кіўнуў чалавеку з алебардай у бок крэсла. — Дарма так сварыцца, сапсавалі ўсім свята. — Ён яшчэ раз глянуў на гадзіннік. Адзінаццаць гадзін.
— Апранайся, пайшлі калядаваць, — загадаў госць.
— Зараз, — Вінцэнт падышоў да шафы і ўзяўся за бронзавую ручку. Госць рэзка нахіліў алебарду і пацэліў лязом па Вінцэнтавай патыліцы. Удар атрымаўся цвёрдым і трапным. Лязо рассекла шыйныя пазванкі. Вінцэнтава галава глуха грукнулася ў шафу. На срэбнай каляднай зорцы чырвонымі кропкамі леглі пырскі крыві. Вінцэнт рухнуў на падлогу. А забойца схапіў газнічку, прачыніў дзверы і прыслухаўся. На калідоры было ціха. Забойца кінуў на Вінцэнтаў ложак запаленую газнічку, зачыніў дзверы і знік у калідоры. Па прасцінах заскакалі празрыстыя агеньчыкі, полымя пабегла па ложку і саскочыла на падлогу.
* * *
У суботу ў мястэчку Друзгенікі а сёмай гадзіне раніцы Адам Кастравіцкі завітаў да свайго сябра Бруна Чыка, прыватнага эксперта. Бруна Чык папрацаваў больш за дваццаць гадоў крымінальным экспертам у Галандыі, быў вядомым хімікам, захапляўся дэкаратыўным мастацтвам. Нарэшце, калі яму канчаткова абрыдлі паўночныя марскія вятры і тлустыя амстэрдамскія стравы, ён вярнуўся на Радзіму і адкрыў у Вільні прыватную кансультацыйную кантору. Калекцыянеры з усяе Беларусі запрашалі вядомага эксперта.
Тыдзень таму Бруна Чык атрымаў запрашэнне ад графа Плятара паглядзець калекцыю дробнай пластыкі, якую граф сабраўся перавозіць у больш спакойныя мясціны, каб перачакаць ліхалецце. Граф быў з лепшых кліентаў, Бруна ўжо праз два дні прыехаў у Друзгенікі і спыніўся ў гатэлі.
Бруна Чык, высокага росту, немалады, па-еўрапейску элегантны чалавек, усё свядомае жыццё займаўся толькі тым, што канстатаваў, ацэньваў, адзначаў і высвятляў. У маладосці ён ажаніўся з сінявокаю нармандкай, але хутка аўдавеў, стаў аўтарам трох манаграфій па класіфікацыі парцэлянавых і шкляных вырабаў, якія на дзве траціны складаліся з матэматычных таблічак (яны мелі поспех у пачынаючых экспертаў), а таксама аўтарам папулярнага падручніка «Уводзіны ў крышталяграфію». У свой час Бруна Чык вучыўся разам з Адамам Кастравіцкім на хімічным факультэце Сарбоны, дзе яны, як землякі, пасябравалі. Пасля заканчэння вучобы Кастравіцкага
пацягнула на Беларусь, а Чык пачаў бадзяцца па свеце і толькі праз дванаццаць гадоў ізноў апынуўся ў Вільні.
Летась яны колькі разоў сустракаліся ў Вільні: то падчас службы ў Вастрабрамскім касцёле святой Тэрэзы, то на пахаванні сэрца Пілсудскага. Аднаўляць старое сяброўства ўсё неяк не наважыліся, адно стрымана ківалі адзін аднаму. Калі цяпер Адам Кастравіцкі даведаўся, што ў Друзгенікі прыязджае Бруна Чык, то, павагаўшыся, так і не знайшоў падстаў для наведвання універсітэцкага сябра.
Бруна Чык быў прыемна здзіўлены, калі адчыніў дзверы і ўбачыў Адама. Пасля прывітанняў ён запрасіў пана Кастравіцкага разам паснедаць і адначасова адзначыў, што той завітаў да яго а сёмай гадзіне толькі пад прымусам выключных абставін. У цёмным твідавым гарнітуры і белай кашулі з высокім каўнерыкам, зацягнутым чорнай стужкай матылька, Бруна Чык выглядаў рэспектабельна і афіцыйна. А Кастравіцкі, калі скінуў цяжкае футра і апынуўся ў хатняй аксамітавай марынарцы, надзетай на льняную кашулю, адно прамармытаў прабачэнні, што не паспеў належным чынам апрануцца.
— Ты служыш у пажарнай камандзе? — паспрабаваў жартаваць Бруна, але Адам спачатку зацята абурыўся і супакоіўся толькі тады, калі заўважыў чорную, перапэцканую сажай манжэтку марынаркі.
Падчас сняданку яны перакінуліся некалькімі нязначнымі сказамі са сваіх студэнцкіх успамінаў. Бруна разліў па філіжанках каву і пачаставаў Адама папяросаю з залатым паскам на муштуку. Яны ўладкаваліся перад столікам з каваю ў мяккіх, па-вясковаму
ўтульных саламяных крэслах, і Адам, зацягнуўшыся араматызаваным тытунём, пачаў сваё апавяданне.
— Справа ў тым, — нервова вымавіў пан Кастравіцкі, — што сёння ўначы забілі майго пляменніка Вінцэнта Кастравіцкага — у маім маёнтку, тут, побач з Друзгенікамі. Калі быць дакладным, маёнтак належаў брату Генрыку, але ён мінулай зімой памёр і маёнтак перайшоў Вінцэнту ў спадчыну. Летась Вінцэсь паступіў у Віленскі універсітэт, пасля бацькавай смерці ў яго ўзніклі фінансавыя праблемы. Я дапамагаў яму і, параіўшыся з Ганнай, сваёй жонкаю, пакінуў Вінцэнту наш віленскі дом, а сам пераехаў у маёнтак. Праўду кажучы, пані Кастравіцкая была супраць такога абмену, але мой знаёмы доктар пераканаў яе, рэкамендаваў ёй лазні з мінеральных крыніц. Летам мы пераехалі ў маёнтак. У брата была неблагая майстэрня, і я атрымаў магчымасць аднавіць свае хімічныя доследы, выпісаў абсталяванне, перарабіўшы майстэрню ў лабараторыю.
Учора на калядныя вакацыі да нас прыехаў Вінцэнт з кампаніяй сяброў-студэнтаў. Яны спрабавалі наладзіць калядкі, але нешта паміж імі адбылося, хлопцы пасварыліся. Я і пані Ганна не ўмешваліся ў тэалагічныя спрэчкі моладзі. Адно павячэралі разам. Пасля вячэры хлопцы спявалі калядныя песні, але свята не атрымалася. Я з Фрыдэрыкам пайшоў у більярдную. Вінцэнт падняўся да сябе. Раптам наверсе пані Ганна заўважыла, як з-пад дзвярэй да яе ў пакой па падлозе запаўзае дым. Яна закрычала. Гарэў Вінцэнтаў пакой. Полымя ўдалося збіць толькі цудам. Там на падлозе мы знайшлі Вінцэнта.
Падчас сваёй прамовы Кастравіцкі не дакрануўся да філіжанкі і не зацягваўся папяросаю, якая хутка згасла. Нарэшце ён на імгненне спыніўся, запаліў новую папяросу і загаварыў спакайней:
— Я толькі што быў у паліцыі, яны пачалі афіцыйнае расследванне, а мяне папрасілі, каб я не пакідаў маёнтка. Я хацеў адразу звязацца са сваім віленскім адвакатам, ды даведаўся ад старога графа, што ты на пару дзён заехаў у Друзгенікі, вырашыў па старой памяці параіцца з табой як з чалавекам, безумоўна, кампетэнтным у крыміналістыцы. Спадзяюся, нашае сяброўства дазваляе мне гэта зрабіць?
— Калі ласка, Адам, — адказаў Бруна Чык і хацеў быў дадаць колькі слоў спачування, але Кастравіцкі ізноў хутка загаварыў:
— У мястэчку я чалавек новы, і ў мяне ёсць падставы для недаверу мясцовым уладам, асабліва следчаму. Я ўжо меў непрыемную гутарку з ім. Таму мне здаецца, што ты адзіны чалавек, да каго я магу звярнуцца з такога кшталту справай. Можа, ты дасі мне кансультацыю ці проста параіш, што рабіць, бо чакаць літасці ад паліцыі, склаўшы рукі, я адчуваю, небяспечна. Абставіны вымушаюць мяне дзейнічаць, каб не апынуцца ў безвыходнай сітуацыі. У справе замешаны Дамінік Плятар, сын старога графа. У мяне з графам апошнім часам былі даволі нацягнутыя адносіны, і я ўпэўнены, што стары Плятар пачне ціснуць на ўладу, каб абвінаваціць мяне. Дарэчы, следчы, пан Сокал, ужо распытваў мяне адносна Вінцэнтавага маёнтка. Стары пілсудчык лічыць, што я...
Адам Кастравіцкі не скончыў думкі і адным глытком выпіў халодную каву, а Бруна Чык займеў магчымасць пачаставаць расхваляванага сябра брэндзі.
-Выбачай за гэтую блытаніну і за мой трохі нервовы тон, але пасля размоў з местачковымі паліцыянтамі не вельмі добра сябе адчуваю.
Трэцяя чарачка брэндзі супакоіла Кастравіцкага, і ён нарэшце змог выпаліць папяросу.
— Наколькі я разумею, табе пагражае арышт па абвінавачванні ў забойстве пляменніка Вінцэнта. I ты прапануеш мне ў нейкім сэнсе ўзяць ролю твайго адваката і памагчы табе пазбегнуць арышту? — У голасе Бруна Чыка ледзь заўважна прагучаў нямецкі акцэнт і нечаканы халадок. Кастравіцкі паспрабаваў выправіць сваю памылку:
— Я вельмі шкадую, што гаварыў не пра тое і не так, як мне самому хацелася б. Але я спадзяюся, што ты паслухаеш мяне і дазволіш растлумачыць Ta66 адну асноўную думку.
Я не веру ў існаванне вышэйшых ісцін і вышэйшай справядлівасці. У нашым грамадстве вышэйшы суд па сваім узроўні такі ж самы, як і ўсе дзяржаўныя судовыя ўстановы. А грамадская думка — гэта судовы прысуд такога гатунку, што звычайнаму чалавеку нельга яго абвергнуць і ні ў якім разе яму давяраць. Мы ўжо не ў тым узросце, калі даруецца максімалісцкі ідэалізм, і я не збіраюся займацца абстрактным гуманізатарствам. Жыццё ператварыла таго рамантычнага юнака, з якім ты вучыўся ў Сарбоне, у жорсткага, цалкам пазбаўленага ілюзій прагматыка. Вось тут я табе растлумачу, што, акрамя Вінцэнта, у мяне нікога не заставалася. Я на сваім
жыццёвым вопыце пераканаўся, што чалавек не можа цалкам абапірацца на аўтарытэт навукі або на аўтарытэт рэлігіі ці ідэалогіі, яму неабходна знайсці свой адліковы пункт, сваю выспу ў моры адзіноты, каб абаперціся на цвёрдую глебу і знайсці прытулак сваёй пакутніцкай душы. Самая моцная, на маю думку, прывязка чалавечай душы — гэта Род. А я даўно страціў надзею мець сваіх дзяцей. Ганна цудоўная жанчына, але пасля дваццаці гадоў шлюбу нават яна пакінула ўсе свае намаганні перамагчы лёс.
Вінцэнта мы прымалі за роднага сына. Асабліва пасля смерці брата Генрыка. 3 Вінцэнтам мяне апроч чыста сваяцкіх адносін звязвае пачуццё Роду. Ты павінен мяне зразумець. Гэта не проста забілі майго пляменніка, гэта на родзе Кастравіцкіх паставілі крыж.
А наша паліцыя ў мяне пытаецца пра ягоную спадчыну. Ты ўяўляеш? Хіба ім растлумачыш, што Вінцэнт — гэта апошняя надзея роду Кастравіцкіх?
Я ўжо не баюся арышту і турмы як фізічнай пакуты. Мне неабходна знайсці забойцу і адпомсціць за смерць Кастравіцкіх. Ты разумееш, што Кастравіцкіх больш не існуе. Нас няма, нас вынішчылі, пазабівалі. Значыць, дарма мае дзяды насілі княжацкі тытул, калі род сканаў так бессэнсоўна. Ты адзіны, каму я так шчыра магу выказаць свае перажыванні. I да таго ж папрасіць дапамогі. Ты не адмовіш мне. — Адам Кастравіцкі ўзняў над сталом яшчэ адзін кілішак брэндзі, але ягоныя пальцы нервова задрыжалі і бурштынавая вадкасць палілася на вышываную сурвэтку.
— Павінен цябе адразу папярэдзіць, — нарэшце адказаў Бруна Чык, — я не юрыст і крыміналістыкай займаюся толькі як эксперт па дэкаратыўным мастацтве. Аднак я шчыра табе спачуваю і паспрабую гэтую справу разблытаць. Але я хацеў бы ўдакладніць, чым ты тут займаўся гэтыя дваццаць гадоў? — Бруна хацеў выціснуць з сябе ўсмешку, але ўбачыў, як на змучаным Адамавым твары адбілася непаразуменне, і таму сур’ёзна дадаў: -Мяне цікавіць, ці не хавалася за Вінцэнтавай смерцю помста табе і твайму роду, калі ты гэта так хваравіта перажываеш?
— He, я гэтак не думаю. Пасля універсітэта я ператварыў частку спадчыны ў грошы і пабудаваў гуту, як мне здавалася, — лепшую ў свеце. Новае аб сталяванне з Германіі, новыя тэхналогіі. Да таго ж ты памятаеш, я сам быў неблагім хімікам. I хутка ператварыўся ў заможнага гаспадара-фабрыканта. Дарэчы, выгадна ажаніўся, адно жонка і яе сваякі прыбыткі з маёнткаў спускалі на палітычныя авантуры. Цяпер, праўду кажучы, я ўжо разумею, куды завялі нас гэтыя авантурысты-рэвалюцыянеры накшталт нябожчыка Дзяржынскага. Калі дзве імперыі пачалі дзяліць Еўропу, нам дасталося болей за астатніх. Як ты разумееш, Беларусь падзялілі ў прамым сэнсе. Гуту разбурылі і нацыяналізавалі. Вось так. А жончыны маёнткі трапілі ў даволі сімвалічную сітуацыю. Па маёй зямлі пад Стаўбцамі правялі мяжу і з абодвух бакоў утварылі заставы, якія месцяцца па сённяшні дзень у маіх дамах. 3 аднаго боку Саветы забралі, а тут пілсудчыкі, гэтыя хоць кампенсацыю нейкую выпісалі. Ды не ў гэтым справа,
тое даўно было і асабліва мяне не закранула. Я нават быў удзячны лёсу, што ён пазбавіў мяне марных клопатаў, бо ў мяне не было нашчадкаў, каму тое дабро магло перайсці. Толькі цяпер я па-сапраўднаму гэта зразумеў.
Кастравіцкі падняў галаву, ненатуральна цвёрда выпрастаўся на крэсле, а потым, прыклаўшы руку да лба, цяжка ўздыхнуў. На ягоны смуглы, што пергамент, твар лягла маска тугі, адно яркія васільковыя вочы свяціліся непрыхаванай нянавісцю.
— Цяпер мой адзіны пляменнік стаў мне за сына, але лёс вырашыў пазбавіць мяне астатняга шчасця.
Бруна Чык адчуваў, што Адаму Кастравіцкаму неабходна выказацца, і ўважліва ўслухоўваўся ў ягоную блытаную плынь свядомасці.
Калі Бруна ўбачыў на твары сябра непадробную стому, што нарэшце пераадолела ўсе астатнія пачуцці, ён дастаў з кішэні залаты гадзіннік, падобны да тоўстага жука, і адзначыў як эксперт:
— Табе неабходна адпачыць. Хочаш — заставайся тут, паспі, а я тым часам перагавару з Плятарам, і ўвечары разам паедзем да цябе.
Кастравіцкі ўстаў, растлумачыў Бруна Чыку, як знайсці маёнтак, і стрымана развітаўся.
II
А пятай гадзіне вечара Бруна Чык збочыў з Віленскага тракту і скіраваў «кадзілак» мадэлі 1928 года да неагатычнай брамы, што замыкала цагляны
паркан. У кішэні падарожнага паліто з бабровым каўняром ляжаў ліст да следчага пана Сокала. no634 на вольным сядзенні валяўся пухлы скураны сакваяж, пальчаткі і карычневы капялюш з шырокімі палямі. У машыне было горача, печка гнала цёплае паветра, і Бруна Чык крыху апусціў бакавое шкло. Трохарачная канструкцыя брамы была вузкаватай, геральдычныя чыгунныя вароты ледзь не зачапілі задні бампер «кадзілака», але Бруна дакладна разлічыў шырыню брамы, прыціснуў акселератар і павольна закаціўся ў парк.
Кастравідкія ганарыліся сваім паркам, закладзеным па праекце французскага батаніка Лявона Жана Жыльбера. Сіметрычны партэр абрамлялі пірамідальныя дубы і дэкаратыўныя ліпы. Уздоўж дарогі, што падбіралася да маёнтка, з-пад белага шорсткага дывана выбіваліся шарападобныя сумёты фігурна падстрыжаных кустоў. Па камбінацыі сцежак угадвалася веерная канструкцыя. Паміж атрутна-зялёных піхтаў і елак на перыферыі парку патаналі ў снезе пабеленыя альтанкі. Кастравіцкія не шкадавалі грошай, і парк нават узімку выглядаў адмыслова дагледжаным.
Двухпавярховы палац з баракальным фасадам і вуглавымі шатровымі вежамі-алькежамі быў пафарбаваны на тры колеры і меў дэкаратыўна-святочны выгляд. Бруна Чык спыніў «кадзілак» на шырокім дворыку, побач з абшарпанай «татрай» і заснежаным «ролс-ройсам». На вычышчаным ганку, каля адчыненых дзвярэй яго сустрэў вузкавокі трыццацігадовы мажардом. У вітальні эксперта чакалі Адам Кастравіцкі і следчы Багдан Сокал.
— У мяне да пана Сокала ліст, — пасля прывітанняў вымавіў Бруна і, перадаўшы следчаму разгорнуты аркуш, дадаў: — Я спадзяюся, гэтага дастаткова, каб пан следчы пазнаёміў мяне з матэрыяламі гэтай справы.
Багдан Сокал доўга разбіраў старамодную лацінку і нарэшце крыху нахабным тонам вымавіў:
— Граф Плятар рэкамендуе мне, калі не памыляюся, пана Чыка як аднаго з лепшых крымінальных экспертаў і раіць працаваць разам з панам. Але ў гэтай справе замешаны ягоны сын Дамінік Плятар. I як усе, хто мінулым вечарам знаходзіўся ў маёнтку, Дамінік, мякка кажучы, сведка, а калі шчыра, то ў гэтай справе кожны сведка ў любы момант можа ператварыцца ў злачынцу. Я абавязаны захоўваць на гэтым этапе тайну следства, — следчы развёў рукі, дэманструючы, што не варта спрачацца.
— Пан Сокал падазрае Дамініка Плятара? — пацікавіўся Адам Кастравіцкі.
— У мяне пад падазрэннем усе, хто знаходзіўся ў гэтым доме мінулым вечарам. Што тычыцца Дамініка, я схільны прызнаць ягонае поўнае алібі, але ўсё можа змяніцца.
— Няхай пан растлумачыць сваю апошнюю думку, — патрабавальна вымавіў Бруна Чык.
— Два дні падаў снег, а на Божае Нараджэнне снегу не было. Брама на ноч зачыняецца, а эканом учора спусціў сабак. Дык вось, я агледзеў парк і не знайшоў ніякіх слядоў, вядома, апроч сабачых. Гэта значыць, што ноччу ніхто звонку не мог трапіць
у дом. А калі так, то Вінцэнт загінуў ад рукі таго, хто начаваў у гэтым доме. Ці разумее пан Кастравіцкі, што гэта значыць?
— Так, — кіўнуў гаспадар.
— Таму я папрасіў усіх пару дзён не пакідаць межаў маёнтка, — следчы дастаў з кішэні тоўсты нататнік і пачаў яго ўважліва гартаць, паказваючы, што ўсе размовы скончаны.
— Наш мажардом пакажа пану Чыку ягоны пакой, і праз гадзіну, калі ласка, на вячэру, — вымавіў Адам Кастравіцкі і павёў сябра ў гасцёўню. Следам за імі ў гасцёўню ўвайшоў следчы.
— Мы накрываем у гэтай зале, за вячэрай пан Чык перазнаёміцца з усімі, хто начаваў у маёнтку, — удакладніў гаспадар і цяжка, крыху вінавата, уздыхнуў. Мажардом старанна складаў дровы каля каміна. Следчы прайшоў праз гасцёўню і ўладкаваўся ў фатэлі ў чаканні вячэры.
— Як ваша імя? — спытаў Бруна Чык у мажардома, калі яны разам выйшлі з гасцёўні.
— Рафал Дашкевіч, — суха адказаў чорны вузкавокі мажардом.
— Пан Рафал — караім?
— Так.
— Пан жанаты?
— Мая жонка служыць пакаёўкай у пана Кастравіцкага.
— Даўно?
— Ужо шмат гадоў.
Нарэшце яны падняліся па вінтавой лесвіцы на другі паверх, і Дашкевіч адчыніў перад Бруна Чыкам дзверы ягонага пакоя.
— Я папрасіў бы пана Рафала спачатку паказаць мне пакой пана Вінцэнта.
— Па калідоры далей, трэція дзверы з левага боку. Пан сам убачыць, — змрочна прабубніў Дашкевіч і, пакланіўшыся, знік у алькежы.
Вячэралі за доўгім сталом, засланым саматканым абрусам. Адам Кастравіцкі пазнаёміў Бруна Чыка з трыма маладымі панічамі, сярод якіх ён адразу пазнаў маладога Плятара па характэрным, як і ў старога графа, вялікім носе і вузкіх нервовых вуснах, па прыкметных арыстакратычных манерах. Пані Кастравіцкая ветліва працягнула Бруна Чыку руку і папрасіла прабачэння за свой выгляд. Гаспадар прапанаваў памянуць Вінцэнта і напоўніў чаркі каньяком. Кавалеры ўсталі, следам за імі падняліся астатнія.
— Увесь жах у тым, што за гэтым сталом знаходзіцца забойца, — ціха вымавіў гаспадар.
— Адам, не варта аб гэтым думаць, я не веру, — ціха заўважыла гаспадыня.
• — Гэта факт, — запярэчыў следчы.
— А я лічу, што пан следчы памыляецца і ўсё яшчэ высветліцца, — пачала спрэчку гаспадыня .
— Пасля вячэры я яшчэ раз удакладню вашы паказанні, і не пазней дванаццатай гадзіны забойца будзе арыштаваны, — следчаму хацелася скончыць спрэчку, і ён схіліўся над талеркаю.
— Пан Сокал падазрае некага з прысутных, і адзін з нас будзе арыштаваны? — не здавалася пані Кастравіцкая.
— Так, гэта бясспрэчна, — кіўнуў следчы.
— Дык як пан следчы можа вячэраць за адным сталом з забойцам? — спытала пані Кастравіцкая.
Следчы адклаў прыбор і адсунуў талерку.
— Я прашу ў пана Сокала прабачэння, мая жонка ператамілася, — Адам Кастравіцкі паклаў далонь на жончыну руку.
— Чына, васемнаццатае стагоддзе, — адзначыў Бруна Чык і дзынкнуў срэбраным відэльцам па талерцы. — Прабачце, прафесійная хвароба.
Пакаёўка Юзэфа Дашкевіч прыбрала талеркі і прынесла дэсерт. Гаспадыня разліла гарбату і прапанавала лікёры. Студэнты падчас вячэры зрэдку перакідваліся паміж сабою кароткімі сказамі. Бруна Чык выкурыў папяросу, выпіў колькі кілішкаў сунічнага лікёру і, з дазволу гаспадара, вырашыў паглядзець бібліятэку і сямейны архіў. На калідоры яго перахапіў следчы і запрасіў да сябе ў пакой.
— Калі пану Чыку цікава, я пазнаёмлю пана з некаторымі момантамі гэтай справы. Але ўсё павінна заставацца паміж намі. Я не хацеў гаварыць пры Кастравіцкіх. Ёсць пэўныя сумненні. Па-першае: нашто забойца падпаліў Вінцэнтаў пакой? Як пан лічыць? — следчы падняў дагары ўказальны палец і даў Бруна Чыку сабрацца з думкамі.
— Каб дакладна адзначыць час злачынства, — адказаў эксперт.
— Выдатна, пан Чык! — узрадаваўся Багдан Сокал. — Каб не гэты феерверк, то мы, магчыма, не змаглі б дакладна вылічыць час злачынства, а цяпер я маю поўную хранаметрыю. Вінцэнта забілі з дзесяці трыццаці да адзінаццаці. Нехта хоча нас пераканаць, што Вінцэнт загінуў менавіта ў гэты час. Пан мяне разумее. Гэта першае, што
выклікала сумненні. Таму што ўсе менавіта на адзінаццаць гадзін плюс-мінус тры хвіліны маюць алібі. Усе, апроч Рафала Дашкевіча і Казіміра Кушаля, які, дарэчы, першы заўважыў полымя і nepmu знайшоў труп. Казімір Кушаль і Рафал Дашкевіч у першую чаргу выклікаюць падазрэнні. Калі ўсе зараз афіцыйна пацвердзяць свае папярэднія паказанні, мне давядзецца арыштаваць Казіміра. I я б зрабіў гэта з вялікім задавальненнем, каб... — следчы ізноў падняў дагары ўказальны палец і ледзь не шэптам спытаў: — Ці верыць пан Чык у прадчуванні?
— Відаць, не, — адказаў Бруна Чык.
— Выдатна, і я не веру ані прадчуванням, ані інтуіцыі, я аналітык, прафесійна займаўся шахматамі, вывучаў новыя модныя тэорыі фізікі. Але ў гэтай справе ёсць нешта, што мяне непакоіць. Я не знаходжу матываў. I яшчэ дзіўнае адчуванне смерці... Пан мяне разумее? — следчы нахіліўся да Бруна Чыка і зазірнуў яму ў вочы.
— Смерць гэта стан, а не адчуванне.
— А я адчуваю яе ўсім арганізмам, як жывёліна адчувае небяспеку. Смерцю патыхае ад усяго ў доме, асабліва ад гэтых так званых студэнтаў. Хочацца ўсё кінуць і хутчэй уцячы адгэтуль. Цяжка ў гэтым прызнавацца, мне даводзілася мець справу з рознай публікай, але каб на мяне так ціснула, так паралізавала волю... Нешта неверагоднае.
— Я таксама лічу, што пану не варта спяшацца і неабходна яшчэ раз пераправерыць усе паказанні.
Ill
У бібліятэцы Бруна Чык пагартаў падшыўкі віленскіх і мясцовых газет, знайшоў скрынку старых лістоў Генрыка Кастравіцкага і толькі пачаў уважліва іх праглядаць, як у дзвярах заўважыў Дамініка Плятара.
— Пан Плятар жадае што-небудзь узяць пачытаць?
— He маю звычкі чытаць нанач, чытанне — гэта праца, якая патрабуе свежай галавы.
— Прыемна чуць гэта ад маладога чалавека. Але я дазволю сабе спытаць, што цікавіць пана ў бібліятэцы?
— Я шукаю Фрыдэрыка, мы дамовіліся на пару партый у більярд.
— Як пан ведае, я прыватны эксперт. Прыехаў сюды па рэкамендацыі вашага бацькі, якога непакоіць гэтая гісторыя.
— Для экспертаў забойства — гэта гісторыя? — з’едліва пацікавіўся Дамінік Плятар.
— Давайце крыху зменім тон. У мяне да пана адно пытанне. Што прывяло вас, чатырох кавалераў, у гэты палац? Вы ж мелі магчымасць куды весялей пагуляць у Вільні.
— Свята, — адказаў Дамінік.
— Каляды? — удакладніў Бруна.
— Так, і менавіта паганскія Каляды, у гэтым увесь цымус!
— Вінцэнт вывучаў тэалогію, а на вакацыях збіраўся ладзіць паганскае свята? — Бруна зрабіў здзіўлены выгляд.
— Так, я кажу пану, што ў гэтым увесь сэнс, — павысіў тон Дамінік.
— Тады, калі можна, у двух словах, што адбылося ўчора вечарам? — Бруна механічна выцягнуў з шафы кнігу і прачытаў назву «Сады, або Мастацтва ўпрыгожваць вясковыя краявіды».
— Хіба што ў двух словах, — у роспачы вымавіў Дамінік. — Мы прыехалі ў Друзгенікі раніцай, паснедалі ў бацькі, ён набыў тут былую дачу Пілсудскага для зімовага палявання. Вінцэнт параіў, што лепей святкаваць у ягоным маёнтку. Мы прыхапілі з сабою святочныя строі каляднікаў. Развучвалі калядныя песні, цікавіліся абрадавымі гульнямі. Тут я звяртаю ўвагу пана, што свята мы рабілі для саміх сябе. I лепшага месца за гэты маёнтак немагчыма сабе ўявіць. Пана, можа, здзіўляе, чаму мы не хацелі далучыцца да якой-небудзь местачковай кампаніі і не пайшлі па хатах калядаваць? Ды таму, што мы іншым чынам ставіліся да паганства. Я спадзяюся, што з адраджэннем міфалогіі, калі вернуцца на нашую зямлю яе спрадвечныя Багі, гэта будзе нашым Рэнесансам з вялікай літары, Рэнесансам Беларускага Духу. Мы паўстанем, як вялікі народ, моцнымі, непахіснымі. Калі ў нас з’явіцца свой Бог, мы пачнём верыць сабе, і ён аб’яднае нас у маналітны кулак, — Дамінік ускінуў голаў і, змерыўшы вокам эксперта, падышоў да акна. — Цяпер для звычайных каляднікаў няма ніякай патаемнасці ў гэтым свяце. Каляды ўяўляюцца як традыцыйны абрад, пазбаўлены ідэйных, культавых і рэлігійных пачаткаў. Нашая міфалогія безнадзейна сапсавана хрысціянскімі байкамі і анекдоцікамі. Краўцы ад тэалогіі
даўно перарабілі ўсе народныя святы на свой хрысціянскі капыл. — Дамінік рэзка павярнуўся і падышоў да Бруна. — Але мы навучым усіх паважаць наш народ і навучым беларуса паважаць самога сябе. Таму мяне цікавіць толькі спрадвечная форма святкавання Калядаў і толькі яе культавы змест. А танная гарэлка, вяндліна і каўбасы, ідыёцкія жарцікі і астатняе ў гэтым стылі мяне не хвалюе. Нас займае асэнсаванне зоркі і мядзведзя, казы, ваўка. Праз жывёльныя формы — да чалавека і далей, да зорак. Сувязь з космасам. — Дамінік заклаў рукі за крысо пінжака. — У гэтым я бачу адзіны шлях стварэння і існавання нашага народа, які, пан гэта добра ведае, перастаў існаваць і даўно ператвораны з аднаго боку ў акаталічанае быдла, з другога — у русіфікаванае. Мы падзеленыя, разарваныя, здаецца, паміж супрацьлеглымі рэлігіямі, а на самай справе гэта адно і тое ж хрысціянства. Гэта яно ператварыла нашы храмы ў архітэктуру, а нашых багоў у каменных баб.
Бруна Чык паставіў кнігу на паліцу і перабіў Дамініка:
— Германія і Расія даўно займаюцца міфалагічнымі пошукамі, толькі з той розніцай, што немцы культывуюць старых багоў, а рускія — новых. Вас не бянтэжыць, што абедзве краіны маюць пры гэтым таталітарныя рэжымы?
Дамінік, відаць, быў падрыхтаваны да гэтага пытання, таму адразу пачаў гаварыць:
— Так, я згодны, немцы і рускія пры сваім таталітарызме займаюцца штучнай міфалагізацыяй, аднак гэтыя народы дыктуюць сваю волю ўсёй Еўропе.
А рэжымы — з’ява часовая. Учора ў іх рэвалюцыя, сёння — рэстаўрацыя, а заўтра будзе кансервацыя, але пры ўсіх сваіх урадах яны захоўваліся як нацыі. А беларусы — не! Мы народ тутэйшых прыстасаванцаў! — апошнюю фразу Дамінік вымавіў экспрэсіўна і злосна.
— Давайце вернемся да пачатку нашае размовы. Што адбылося ўчора ўвечары? — спытаў Бруна Чык.
— Калі пана цікавіць толькі ход падзей, а не іх ідэйны змест, то пан нагадвае следчага. Мы ўчора крыху паспрачаліся. Размова пайшла на высокіх танах. Мы папярэджвалі следчага, і я паўтару гэта вам. Вінцэнт Кастравіцкі не ўдзельнічаў у нашай спрэчцы. Ён займаў нейтральную пазіцыю ці, хутчэй, увогуле не займаў ніякай пазіцыі. Гаворка ішла пра шляхі і сродкі адраджэння пантэона славянскіх багоў, які ў 988 годзе спалілі хрысціяне. Свята ў нас не ладзілася. За вячэраю мы доўга гаварылі і адно перабралі віна і налівак. Каля адзінаццаці гаспадар, пан Кастравіцкі, падбіў Фрыдэрыка Стральчэню згуляць у більярд. Гаспадыня першая пакінула залу і паднялася да сябе. Следам за ёю пайшоў Вінцэнт. У зале заставаліся я і Казімір Кушаль. Я параіў Казіміру апрануцца ў строі каляднікаў і паспяваць. Ён узяў алебарду з папяровай зоркай і пайшоў наверх.
— 3 алебардай? — удакладніў Бруна.
— Так, следчы яго падазрае з-за гэтай алебарды. Па дарозе Казімір сустрэў у бібліятэцы мажардома. Наверсе Казімір пакінуў алебарду на калідоры і пайшоў пераапранацца, а калі праз пару хвілін выйшаў,
то алебарда знікла і Вінцэнтаў пакой гарэў. Вось так. — Дамінік скончыў сваё апавяданне і расчаравана паглядзеў на Бруна, які, здавалася, зусім яго не слухаў, а ўзяў з паліцы працу французскага садавода і разглядаў лінарытныя ўклейкі.
Дзякуй за падрабязнае тлумачэнне, — эксперт паставіў кнігу на паліцу, кіўнуў і выйшаў з бібліятэкі, прыхапіўшы скрынку з лістамі Генрыка Кастравіцкага. У зале каля каміна Бруна ўбачыў мажардома і спытаў, у якім пакоі спыніўся Фрыдэрык. Мажардом адно паціснуў плячыма і сказаў, што не ведае імёнаў маладых людзей, апроч маладога Плятара.
IV
Фрыдэрык Стральчэня, высокі, з атлетычным торсам і хваравітым нервовым тварам у рагавых акулярах, прапанаваў Бруна Чыку прысесці на драўлянае крэсла, а сам уладкаваўся на скураной канапе.
— Пана Фрыдэрыка чакае на партыю ў більярд Дамінік, і я пастараюся не затрымліваць пана. Таму пачну з канкрэтнага пытання. Учора загінуў ваш сябар, і я спрабую аднавіць на свежы розум падзеі мінулага вечара.
— Мы ўсе гэтым займаемся, — Фрыдэрык паправіў акуляры, — і следчы, пан Сокал, атрымаў ад мяне вычарпальную інфармацыю. Пану Чыку лепш звярнуцца да яго. Пан не прадстаўляе афіцыйную ўладу, і я маю права не адказваць на вашы пытанні, — расцягваючы словы, вымавіў Фрыдэрык.
— Так, я прыватны эксперт, і калі пана Фрыдэрыка задавальняе афіцыйнае следства, то не настойваю.
— Следчы мяне не задавальняе. Выбачайце за маю рэзкасць. ГІана Сокала не цікавіць наша спрэчка, бо Вінцэнт у ёй не ўдзельнічаў. Але я прыйшоў да высновы, што пачынаць трэба з ідэй, а не з паводзін. Следчы перакананы, што людзі падзяляюцца на злодзеяў, якія лічаць сябе сумленнымі, і на сумленных, якія лічаць сябе злодзеямі. Вінцэнт належаў да апошніх. Я яго слаба ведаў, нас пазнаёміў Дамінік тыдні тры таму, і Вінцэнт не паспеў увайсці ў нашу справу. Можа, пан Чык ведае, што я з Да мінікам вучыўся ў адным класе гімназіі. Яшчэ там, у гімназіі, мы вырашылі даказаць усім, што беларусы ва ўсякім разе не горшыя за палякаў і астатніх. Мы далі слова, што абставім усіх па ўзроўні ведаў і па фізічнай падрыхтоўцы. Улетку ездзім у вандроўку на роварах па Еўропе — Рым, Парыж, Берлін. Сталі лепшымі вучнямі. У гімназіі нам не было роўных. Разам паступілі на медыцынскі факультэт. На першым курсе да нас далучыўся Казімір. Нас аб’ядноўвае ідэя адраджэння міфалогіі як спрадвечнай рэлігіі, але мы разыходзімся ў сродках дасягнення нашае мэты. Мяне і Дамініка цікавіць непасрэдна культавы падмурак, без усялякіх бутафорскамастацкіх экзэрсісаў. Мы згуртуем вакол нашай ідэі аднадумцаў, створым палітычны рух, пабудуем Сабор. Славяне апошнімі ў Еўропе прымалі хрысціянства, а на Палессі яшчэ дагэтуль захаваліся мясціны з моцным культам славянскіх багоў. Пярун і Вялес яшчэ жывуць на Беларусі. Ідэя адраджэння Перуна,
як спрадвечнага беларускага Бога, блізкая нашаму народу і пойдзе ў народ. Мы прачнёмся і скінем хрысціянскія путы, і тады сытая Еўропа і нямытая Расія яшчэ ўзгадаюць Вялікае княства ад мора да мора. Нас будуць паважаць і трапятацца. Вітаўт і Гедымін ставілі Еўропу на калені. Голас крыві нашых продкаў павядзе Беларусь да перамогі. Але напачатку нам неабходна перамагчы саміх сябе. Гэта самая цяжкая бітва — сам-насам. I нам нельга яе прайграць, бо Беларусь даведзена да апошняй ступені і мы стаім перад будучыняй, дзе ёсць толькі смерць на крыжы або смерць на кані з мячом у руцэ. Мы абралі апошні шлях, лепш загінуць з мячом у руцэ, чым жыць на каленях перад крыжам. А крыжакоў у свой час мы секлі.
— Пан Фрыдэрык мае на ўвазе Грунвальд, — падтрымаў размову Бруна Чык.
— Так, і не толькі Грунвальд, — усхвалявана кіўнуў Фрыдэрык і паправіў акуляры.
— Дык з-за чаго вы пасварыліся?
— Казімір Кушаль учора паведаміў, што збіраецца напісаць нашу міфалогію. Яго мэта — стварэнне нацыянальнай Святой кнігі. Свайго роду Бібліі беларуса, якую ён сам збіраецца напісаць. Гэта было ганебна слухаць. Я і Дамінік спачатку палічылі, што Казімір сказіўся. Ён на поўным сур’ёзе заявіў, што напіша ў форме навелак кнігу міфаў і паданняў. Сама ідэя такой кнігі можа быць толькі ўхвальнай. Але Казімір сцвярджае, што надасць свайму твору святарскую афарбоўку. Ён лічыць, што ягоны зборнік пойдзе ў народ як Святое пісанне. Мы запярэчылі яму. Нельга замахвацца на аўтарства святыні, яна —
ад Бога. Ён смяяўся нам у твар і абяцаў, што не будзе яе падпісваць, а выдасць ананімна, як апокрыф. Мы казалі, што наяўнасць святасці, як і таленту, можна ўспрымаць толькі як звышдадзенае, і такая кніга з’явіцца толькі ад Бога, а не ў выніку разумовых і рацыянальных разлікаў. Казіміра апанавала бязмежная ягамосць, калі ён нават не збіраецца падпісваць свой твор. Ды гэта абсурд, спадзявацца на зборнік навелак з рэлігійным зместам і святымі ідэямі, калі наш народ не падрыхтаваны ўспрымаць наогул ніякія ідэі. I мастацкі твор тут можа толькі моцна напсаваць. Нельга змагацца з хрысціянствам па сутнасці тымі ж езуіцкімі сродкамі. Наша зямля нараджае нашых багоў, а не розум і не ідэі, нават калі яны па-мастацку выкананы. Мы пераконвалі Казіміра, што пачынаць трэба з адраджэння рэальных святынь, са стварэння рэальнага пантэона сапраўдных багоў, а не займацца літаратурнымі намаганнямі і пошукамі абстрактнай эстэтыкі. Вонкава прыгожыя хрысціянскія ідэі разбурылі свядомасць нашага народа, ён заняты пошукамі райскага жыцця, яго перастала цікавіць рэальнасць, і тут неабходна не ўцякаць у свет ілюзій, а, наадварот, адмаўляючы мастацкія формы, несці меч і паходню і змагацца з жыццём, каб перамагчы смерць.
Што тычыцца Вінцэнта, то ён не падтрымліваў Казіміра, але і нас таксама. Ён лічыў, што любы культ трымаецца на тэатральна-мастацкім дзеянні. Мастацтва нараджае рэлігію, рэлігія — культ, а культ пачынае адмаўляць мастацкія пачаткі. Вось гэты ланцуг і павінен быў, паводле Вінцэнтавых разваг, з’яднаць наш народ. Ён лічыў, што нам цяпер
нельга сварыцца, а кожны няхай робіць сваю справу. Як пан бачыць, сварыліся мы з-за сродкаў, a Ma­ia ў нас агульная.
Бруна Чык падняўся і, падзякаваўшы за размову, сабраўся быў пайсці, але быццам нешта ўспомніў і спытаў:
— Калі пан Фрыдэрык не стаміўся ад бясконцых допытаў, то я дазволю сабе пацікавіцца, што адбылося пасля вячэры? Як усе разыходзіліся?
— Калі ласка, але мяне даўно чакае Дамінік, таму я паўтару гэта як мага карацей, — Фрыдэрык таксама падняўся з канапы і прайшоўся па пакоі.
— Свята ў нас не ладзілася. Мы спрабавалі спяваць, але атрымоўвалася неяк па-штукарску выпакутавана. Гаспадыня, пані Ганна, пайшла да сябе. Мажардом недзе знік. У зале засталіся Адам Кастравіцкі, я, Дамінік, Вінцэнт і Казімір. Вінцэнт пайшоў ледзь не адразу за гаспадыняй. Адам Кастравіцкі прапанаваў більярд. Я пагадзіўся і пайшоў у більярдную за гаспадаром. Праз пару хвілін зайшоў Дамінік і зняў са сцяны алебарду, сказаўшы, што яны вырашылі яшчэ раз паспрабаваць наладзіць фэст і праз дваццаць хвілін чакаюць усіх у зале. Дамінік пайшоў, і не паспелі мы скончыць першую партыю, як пачулі крык пані Ганны. Прыбеглі на другі паверх, там ужо быў Казімір. Астатняе пан ведае.
— Ці ведае пан Фрыдэрык, што следчы падазрае Казіміра?
— Так, але гэта неверагодна, Казімір не мог некага забіць. Па-першае, Казімір не здатны на гэта, а па-другое — нашто яму забіваць Вінцэнта? Яны
пазнаёміліся тры тыдні таму, амаль не ведалі адзін аднаго і ніколі не былі ворагамі.
— Ці не варта ў гэтай справе пашукаць жанчыну? Магчыма, які-небудзь віленскі раман? быццам між іншым пацікавіўся Бруна.
He, пан Чык памыляецца. Пан не ведаў Вінцэнта. Вінцэнт быў тэолагам. Захапляўся Кантам і, у адрозненне ад Казіміра і Дамініка, быў рафініраваным аскетам, меў пурытанскія схільнасці. Пан Сокал закранаў гэтую тэму, але беспаспяхова. I я параю пану Чыку не паўтараць гэтую памылку.
V
ГІалац Кастравіцкіх колькі разоў перабудоўваўся, але гаспадары захоўвалі знешнія аксесуары XVIII стагоддзя. Калі меркаваць па бакавых алькежах з вузкімі байніцамі і шатровымі, у раманскім стылі дахамі, то будынак, магчыма, яшчэ ў часы Вітаўта бараніў гэтую зямлю ад нашэсцяў паўдзікай жмудзі. Але дойлідства губляла абарончы сэнс, да палаца прыляпілі вытанчаны баракальны фасад з мяккімі паўкруглымі абрызамі і паўпразрыстымі валютамі па карнізах.
За вузкаватай вітальняю і люстраным перадпакоем ішоў змрочны, задрапіраваны цьмянымі габеленамі партэр, які адначасова выконваў функцыю гасцёўні, вялікай залы і — на святы — сталовай. 3 высачэзнай, на два паверхі, столі звешвалася каваная жырандоль, абсыпаная буйнымі крышталямі. Сіметрычна закладзеныя каміны кідалі прымружанае
масянжовымі экранамі святло на ўсходні дыван. Прамакутны стол за чарадою крэслаў, пара ўтульных фатэляў, фісгармонія і цвёрдыя канапы па перыметры пакоя былі вытрыманы ў традыцыйным стылі Жыгімонта Вазы.
На ўзроўні другога паверха праз партэр цягнуліся падобныя да хораў антрэсолі з драўлянай балюстрадай. На першым паверсе зала разыходзілася кароткімі калідорчыкамі. Налева ішлі більярдная, кухня і пакойчык кухаркі, направа — бібліятэка, пакой Дашкевічаў і дробныя гаспадарчыя памяшканні. 3 більярднай і з бібліятэкі дзверы выходзілі на вінтавыя лесвіцы, што віліся па алькежах з абодвух бакоў будынка. Такім чынам, трапіць на другі паверх магчыма было або праз більярдную і далей праз левую алькежу, або праз бібліятэку і правую алькежу. Другі паверх займалі: у левым крыле — спачывальня, кабінет і імправізаваны будуар Кастравіцкіх; правае крыло прызначалася для гасцей. Адзіны доўгі калідор на другім паверсе перарываўся антрэсолямі з балюстрадаю, што выходзілі на вялікую залу.
Бруна Чыку быў прыгатаваны пакой насупраць кабінета Адама Кастравіцкага. Учарнелыя, крыху абвугленыя дзверы Вінцэнтавага пакоя знаходзіліся побач з кабінетам. 3-за кароткіх ценяў ад балясін сцяна паміж Вінцэнтавым пакоем і кабінетам нагадвала сходы.
Бруна Чык выйшаў на антрэсолі і глянуў уніз. На непрыбраным стале яшчэ дагэтуль заставаўся посуд. Бруна глянуў на гадзіннік і вырашыў, што пакаёўка пані Дашкевіч, відаць, не вельмі руплівая
гаспадыня. 3 більярднай даляцела бомканне касцяных шароў, але галасоў не было чуваць. Нарэшце Бруна Чык пачуў пругкія крокі і азірнуўся. Па калідоры спяшаўся да правай алькежы Казімір Кушаль.
— Я хацеў бы задаць пану Казіміру колькі пытанняў, — Бруна заступіў яму дарогу.
— На калідоры? — пацікавіўся Казімір і паказаў рукою на свой пакой. — Можа, пан эксперт зойдзе да мяне?
— Так будзе лепш, — пагадзіўся Бруна.
У пакоі было накурана, і малады чалавек адчыніў фортку. Па ўстойлівым араматызаваным водары Бруна адразу адзначыў, што Казімір паліць дарагі галандскі тытунь. Казімір сеў за стол і дастаў з кішэні люльку. Сярод папер і часопісаў на стале Бруна заўважыў сваю манаграфію «Уводзіны ў крышталяграфію».
— Цікавіцеся даследаваннем крышталёў? — спытаў Бруна і апусціўся ў фатэль, што зарыпеў прасохлаю скураю.
— На папулярным узроўні займаюся гісторыяй камянёў, — адказаў Казімір.
— У мяне ёсць раздзелы, прысвечаныя гісторыі буйных алмазаў.
— Так, я паглядзеў, але, на жаль, ваша праца не прадстаўляе для мяне цікавасці.
— Чаму? — сур’ёзна ссунуў бровы Бруна Чык.
— Таму што яна напісана па-нямецку.
— Хіба пан Казімір не валодае нямецкай мовай?
— Я чытаю па-нямецку, але не ў гэтым справа. Я меў на ўвазе агульны здабытак культуры. Для нямецкай культуры вы, пан Чык, выбачайце — нуль.
як і для Радзімы. У тым ліку і для навукі нашай, іхняй, сусветнай, пан Чык — дробны даследчык. Навука хутка змяняецца, а творы навукоўцаў захоўваюцца з-за мовы як помнікі гісторыі і культуры. А нямецкая культура не прымае іншародцаў.
— Дзякуй за шчырае слова. Але павінен заўважыць, што немцы нават сваіх славутых суайчыннікаў не надта шануюць. ГІаўтара года, як з Германіі з’ехалі браты Маны, і мне здаецца, надоўга, калі не назаўсёды. — Бруна дастаў з тытунёвай скрынкі папяросу, нервова пастукаў папяровым муштуком па гатычнай манаграме на накрыўцы і запаліў.
— Маны застануцца немцамі, дзе б яны ні жылі, пан Чык. I Германія яшчэ будзе стаяць на каленях і прасіць іх вярнуцца.
— Лёгка быць прарокам у дваццаць гадоў, — бяскрыўдна ўсміхнуўся Бруна.
— Пажывём — пабачым.
— Я займаюся забойствам і паспеў пагаварыць з Дамінікам і Фрыдэрыкам. Цяпер, калі пан нічога не мае супраць, мне хацелася б пачуць меркаванні пана адносна падзеяў мінулага вечара, — Бруна, у спадзяванні пачуць чарговае апавяданне, адкінуўся на мяккую спінку фатэля.
— Што пан мае на ўвазе?
— Вам пагражае арышт.
— Я гэта ведаю. Вы нешта хочаце мне параіць?
— Я хачу вас выслухаць і, наколькі гэта магчыма, знайсці выйсце са становішча, у якім усе апынуліся.
Казімір Кушаль выглядаў маладзейшым за Дамініка і Фрыдэрыка. Ускудлачаныя рудыя валасы
густымі пасмамі закрывалі вушы і аксамітавы KayHep пінжака. Чыста паголены твар. Халодны, неміргаючы позірк зеленавата-блакітных, як кітайская біруза, вачэй. Нерухомыя бяскроўныя вусны і тонкі нос ператваралі ягоны твар у мармуровую маску. Бруна са здіўленнем адзначыў, што ён пазбягае глядзець у Казіміравы вочы.
— Я ўяўляю, якіх баек вам давялося наслухацца ад маіх сяброў. Відаць, учора я так зачапіў іх за жывое, што яны дагэтуль не размаўляюць са мною.
— Яны занятыя більярдам.
— Спартсмены і будучыя хірургі са сталёвымі нервамі і здаровай псіхікай. Але не ў тым справа. Забойцу трэба шукаць па-за межамі гэтага будынка.
— Пан Сокал сцвярджае адваротнае. Ён агледзеў парк...
Казімір не даў Бруна скончыць думку:
— Адзіны чалавек, каму ўчора пагражала смерць, гэта я. Ды і тое наўрад ці. Хіба што нейкае імгненне. А Вінцэнта ўсе любілі, у станоўчым сэнсе ён быў святы.
— Цяпер гэта гучыць парадаксальна, — заўважыў Бруна. — I давайце вернемся да вашай спрэчкі. Мяне цікавіць ваша канцэпцыя, — у пытанні прагучала іронія, але на твары Бруна захаваў зацікаўлены выгляд. Казімір адкінуў далонню валасы з ілба і схіліўся над сталом.
— Калі гэта на самай справе вас цікавіць, я апошні час займаюся міфалогіяй, у прыватнасці нашым фальклорам. I ў мяне з’явілася ідэя зрабіць літаратурную апрацоўку народных паданняў пра Перуна, Вялеса, Ярылу. Стварыць літаратурны пантэон
беларускіх паганскіх багоў. 3 дахрысціянскіх часоў да нас дайшло шмат цікавага. Ёсць над чым папрацаваць. Але паміж вусным і літаратурным словам розніца, як паміж скульптурай і жывапісам — розныя мастацкія формы. Тое, што існавала тысячагоддзямі толькі ў вуснай форме, цяпер ператварыць у іншую мастацкую структуру — гэта значыць якасна змяніць. Такі твор будзе ў большай ступені належаць мне, а не народу. Аўтэнтычнага фальклору не існуе. 3 гэтым не хочуць пагадзіцца Дамінік і Фрыдэрык. Для іх міфалогія недатыкальная святыня, і я, у іхнім уяўленні, павінен рабіць нейкую абстрактную рэч.
Міфы — катэгорыя лагічная, гэтую выснову я зрабіў на пачатку сваіх даследаванняў. У народзе Космас з ягонымі Зямлёю і Небам, акіянамі і зоркамі, паветрам і падземным светам успрымаюцца як разумовая цэласнасць. I чалавек атаясамлівае сябе з Космасам, Прыродаю і Зямлёю. Ён адчувае сябе часцінкаю адзінай, цэльнай структуры, узаемазалежнай і ўзаемавыключальнай. Чалавек — гэта Космас, і Космас — гэта чалавек. Хрысціянства давяло гэта да фетышызму, ператварыла Космас у Бога і супрацьпаставіла яго чалавеку. Раней беларусы нараджалі сваіх багоў, а цяпер ператварыліся ў рабоў. Ды і хрысціянства ўзнікла як рэлігія рабоў і застаецца культам рабства. Праўда, у магутных вялікіх народаў дзейнічаюць іншыя законы. Вось у нашых усходніх братоў. Вам вядомыя працы так званых хрысціянскіх славянафілаў? Яны ператварылі хрысціянства ў сродак і форму ажыццяўлення каланіяльнай палітыкі. Адны пішуць пра Бога як форму ўсеагульнай еднасці,
безумоўна, маючы на ўвазе, што іхні народ застанецца носьбітам базіснай мадэлі. Яны хаваюцца за трыяды Гегеля і Кузанскага і выводзяць прынцыпы еднасці, паводле якіх увесь свет павінен належаць адзінай імперыі з адзіным Богам, з адною мараллю і мовай. Або, як Дастаеўскі і Хамякоў, разважаюць на тэмы вялікай месіянскай ідэі, ізноў жа, толькі сабе пакідаюць ролю носьбіта звышідэі, і толькі яны павінны выратаваць чалавецтва. Руская праваслаўная царква на ўвесь свет. — Казімір Кушаль рэзка ўстаў з-за стала, дастаў з сакваяжа пляшку віна і прапанаваў Бруна Чыку з прабачэннямі, што не мае магчымасці пачаставаць шаноўнага эксперта чым-небудзь больш далікатным.
— Міфалогія як светапогляд — сістэма сіметрычная, — працягваў размову Казімір. — Чалавечае цела і душа, паводле народных ідэй, знаходзяцца ва ўзаемазалежнай сувязі, а паводле хрысціянскай — адно з’яўляецца сродкам другога. Скажам, Зямля — адзіны ўладар нараджэння і смерці, і гэта Зямля стварае нашых багоў, а не Бог — Зямлю. У народнай міфалогіі існуе гармонія паміж чалавекам і Космасам, і няма лепшых і горшых, няма выключных і звычайных — усе роўныя перад Перуном, як перад Космасам. I не існуе Хрыста паміж Богам і чалавекам. У кожнага свой шлях да Бога, і кожны можа стварыць свайго Бога, і толькі Зямля і Неба злучаюць усіх нас. Але пан Чык, відаць, стаміўся ад маіх разваг, — нарэшце вымавіў Казімір.
— Што асабліва закранула ўчора Фрыдэрыка і Дамініка? — спытаў Бруна і дакрануўся вуснамі да чаркі.
— Хутчэй за ўсё мая прэтэнцыёзнасць. Я замахваюся на святыя рэчы ў прамым сэнсе. Збіраюся напісаць стылізаваны пад фальклор міфалагічна-паганскі запавет, свайго роду тастамент беларускага паганства.
— Гэта зайздрасць? — пацікавіўся Бруна.
— Магчыма, але наўрад ці. Хутчэй пачуццё ягамосці. Я прэтэндую на аўтарства Святога Пісання.
— Але ж твора яшчэ няма, і няма пра што гаварыць? — здзівіўся Бруна Чык.
— Таму і ёсць аб чым спрачацца. Калі з’явіцца рукапіс, яны проста скажуць, што ў мяне нічога не атрымалася ці што твор у мастацкім стылі слабы, што гэта стылізаваны плагіят і яшчэ што-небудзь у гэтым сэнсе. Як кажуць, пастфактум, і нічога не зменіш.
— Вінцэнт падтрымліваў вас ці Фрыдэрыка і Дамініка?
— Вінцэнт наогул не ўмешваўся. Яго гэта не займала. Адно перажываў, што не атрымалася Калядак.
— Вінцэнт першы пакінуў залу і падняўся наверх?
— He, першая ўстала з-за стала пані Кастравіцкая і паскардзілася, што блага сябе адчувае, і паднялася наверх.
— Пан Казімір не заўважыў, яна заходзіла ў бібліятэку ці ў більярдную?
— Вядома, гаспадыня ходзіць праз бібліятэку, але я дакладна не памятаю.
— I следам за ёю наверх пайшоў Вінцэнт?
— Так.
— Праз бібліятэку?
— Так.
— У зале засталіся вы, Дамінік, Фрыдэрык і Адам Кастравіцкі. Што было далей?
— Гаспадар прапанаваў партыю, Фрыдэрык згадзіўся, і яны зайшлі ў більярдную. Я збіраўся быў пайсці да сябе. Hi ў кога не было настрою ладзіць свята, але Дамінік вырашыў выратаваць становішча і прапанаваў мне пераапрануцца мядзведзем, каб, нягледзячы ні на што, наладзіць свята. Мы прыхапілі з Вільні строі каляднікаў. Яшчэ перад вячэрай Вінцэнт зрабіў калядную зорку. Дамінік прынёс алебарду. Невядома нашто, неяк аўтаматычна, я ўзяў алебарду з зоркай і пайшоў наверх. У бібліятэцы заўважыў мажардома Рафала і запрасіў яго на наш імправізаваны фэст. Наверсе мой пакой аказаўся замкнёны, я прытуліў зорку да сцяны, доўга па кішэнях шукаў ключ. I, адамкнуўшы дзверы, я пакінуў алебарду на калідоры. А калі пераапрануўся і выйшаў са свайго пакоя, то пачуў, як цягнула смуродам — гарэў Вінцэнтаў пакой, а зорка з алебардаю зніклі. Вось і ўсё, — паціснуў плячыма Казімір.
— Вы як-небудзь можаце гэта вытлумачыць? — спытаў Бруна.
He.
— Вы каго-небудзь сустракалі на калідоры або на сходах, калі падымаліся да сябе?
— He, — упэўнена адказаў Казімір.
VI
Пасля размовы з Казімірам Кушалем эксперт вырашыў яшчэ раз пагаварыць з Адамам Кастравіцкім. У кабінеце ён знайшоў следчага, які за вялікім сталом
схіліўся над пратаколамі. Зашклёныя стэлажы і ампірныя крэслы надавалі кабінету афіцыйны лад. Багдан Сокал адклаў папяровую папку і паказаў Бруна Чыку на крэсла перад сталом.
— Я шукаю пана Адама, каб яшчэ раз яго распытаць. — Бруна застаўся стаяць і сунуў рукі ў кішэні.
— Сядайце, калі ласка, пан Кастравіцкі выйшаў на хвілінку з мажардомам па гаспадарчай справе.
Бруна неахвотна апусціўся ў крэсла.
— Я раніцай даў некалькі тэлеграм у Вільню і Варшаву. Зараз мне патэлефанавалі з Друзгенікаў — нічога вартага ўвагі. Яшчэ раз пераканаўся, што забойцу шукаць трэба тут.
— Пан следчы, відаць, спадзяваўся спіхнуць справу дэфензіве? — услых паразважаў Бруна.
— He, гэта занадта моцна, я не збіраўся нікому перадаваць гэтае забойства, але неабходна было высветліць палітычныя погляды студэнтаў. Ці не хаваліся за гэтым забойствам палітычныя матывы; але, як пан заўважыў, віленскую дэфензіву не цікавіць гэтая справа. Скажу шчыра, што ў мяне была надзея на палітычны паварот справы. Польскія ўлады з недаверам ставяцца да беларускіх арыстакратаў, таму мяне здзівіў нечакана станоўчы водгук дэфензівы. Ды і крымінальная паліцыя ў Вільні не знаходзіць нічога, за што можна было б зачапіцца. Быццам не людзі, а божыя анёлы. I не хочацца зацягваць гэтую справу, усё на першы погляд проста раскладаецца, — следчы раскрыў папку і злосна стукнуў па стосе спісанай паперы. — Усе паказанні супадаюць, ніхто нікому не
пярэчыць, ніхто звонку не мог трапіць у будынак. Учора тут знаходзілася восем чалавек, з іх аднаго засеклі алебардаю, пяць — маюць алібі, двое пад падазрэннем, і цалкам, следчы зноў злосна ляпнуў далонню па стале, — цалкам ніякіх матываў, ніхто не меў аніякіх падстаў, каб забіць Кастравіцкага. Ды як непрыемна працаваць, калі табою пагарджаюць. Слова з іх не выцягнеш.
— Давайце сыходзіць з таго, што мы дакладна ведаем, — прапанаваў Бруна Чык. — Калі адсутнічаюць знешнія відавочныя матывы, то на хвіліну мы можам прыняць версію нематываванага забойства.
— Пан Чык схільны думаць, што тут дзейнічаў маньяк? — расчаравана спытаў следчы. — Усё можа быць, але гэта неяк занадта па-жаночы. Да таго ж маньякаў трэба лавіць тымі ж сродкамі, што і звычайных злачынцаў.
— Я не казаў, што мы маем справу з маньякам, я выказаў ідэю нематываванага забойства, калі першую ахвяру забіваюць дзеля таго, каб парушыць логіку следства і схаваць наступнае злачынства.
— Разумею, — пагадзіўся следчы, — але версія занадта прыгожая, каб мець права на існаванне. Пан эксперт — ідэаліст.
— Пана Сокала можа зацікавіць адзін факт, які я знайшоў у лістах Генрыка Кастравіцкага, бацькі Вінцэнта, — сумна вымавіў Бруна і перадаў следчаму скрынку з лістамі.
— Цікава, я не паспеў прагледзець архіў, — следчы рэзка выхапіў лісты і рассыпаў па стале.
— Вы знойдзеце ў іх, што ў Вінцэнтавага бацькі было пазашлюбнае дзіця, хлопчык, старэйшы за Вінцэнта.
— Значыць, у нябожчыка быў брат, — кіўнуў у адказ следчы, не адрываючы вачэй ад зжоўклых аркушаў.
— Так, і ён знаходзіцца ў маёнтку, — спакойным голасам вымавіў Бруна.
— Каго пан мае на ўвазе? — спытаў следчы.
— У лістах вы знойдзеце, што пазашлюбнае дзіця нарадзілася ад пакаёўкі-караімкі.
— Рафал Дашкевіч — пазашлюбны сын Генрыка Кастравіцкага? — ад нечаканасці следчы ледзь не падскочыў над сталом. — Так, гэта можа істотна паўплываць на справу, пан эксперт, — супакоена дадаў следчы.
На апошніх словах следчага ў пакой увайшоў Адам Кастравіцкі, і следчы адразу сустрэў яго пытаннем:
— Ці ведае пан Адам, што ягоны мажардом Рафал у нейкім сэнсе з’яўляецца сынам Генрыка Кастравіцкага?
— Так. Рафал мой пляменнік і гаспадаркай у маёнтку займаецца па сваім уласным жаданні, — неахвотна адказаў Кастравіцкі.
— Чаму мяне адразу не папярэдзілі, што мажардом — панскі сваяк? — зазлаваў следчы.
— Пан не пытаўся, — паціснуў плячыма гаспадар.
— Ён можа прэтэндаваць на частку спадчыны? — у лоб спытаў следчы.
— Генрык яго цалкам забяспечыў, Рафал нават за сваю службу ў маёнтку не бярэ грошай, — пачаў тлумачыць Кастравіцкі.
— Пан не адказаў на маё пытанне, — настойваў следчы.
Я не юрыст, але вядома, што Рафалу належыць частка зямлі і ён мае права на нейкую частку Генрыкавай спадчыны. Адно я ведаю дакладна, што пан следчы памыляецца і робіць захады не з таго боку. Рафал любіў Вінцэнта як малодшага брата.
— Прабачце, што ўмепіваюся ў размову, але я маю адно пытанне да пана Адама, — Бруна ўстаў і абапёрся на высокую спінку крэсла. — Ты не заўважыў, з більярднай хлопцы ўзялі толькі алебарду? Ці не знікла са зброі яшчэ што-небудзь?
Кастравіцкі на імгненне задумаўся і правёў далонню па стомленым твары:
— Магчыма. Мне здаецца, я не бачыў паляўнічага нажа. Дакладна не скажу, бо не звяртаў увагі. Ды гэта лёгка высветліць, мы можам спусціцца ўніз, і я пагляджу, што засталося на сцяне.
Следчага таксама зацікавіла пытанне эксперта, і яны ўтрох скіраваліся ў більярдную.
Фрыдэрык і Дамінік крыху збянтэжана перапынілі гульню.
— Зайздрошчу моладзі — у доме нябожчык, а яны забаўляюцца, — скептычна сказаў следчы.
Уважліва агледзеўшы калекцыю зброі, што аздабляла сцяну, Адам Кастравіцкі падышоў да Бруна Чыка і спалохана зашаптаў:
— Знік паляўнічы нож.
— Што? — умяшаўся следчы.
— Я не знаходжу паляўнічага нажа, — уголас вымавіў Кастравіцкі.
— Пан Чык лічыць, што гэта мае дачыненне да забойства? — спытаў следчы.
— Так, але вытлумачыць гэта я змагу пазней, мне неабходна ўдакладніць некаторыя дэталі, — адказаў Бруна і выйшаў з більярднай у залу. Ён спыніўся пасярод гасцёўні і нейкі час разглядаў антрэсоль, потым падышоў да фісгармоніі і адгарнуў рог цяжкага дывана. На бурштынавым паркеце бялела, быццам шнар, доўгая свежая драпіна. У більярднай стрэлілі кійком і глуха загрукаталі шары. Бруна Чык пасунуў на месца дыван і праз бібліятэку трапіў у квадратны прадпакойчык, які выходзіў у левую алькежу. Бруна пастукаў у вузкія філянговыя дзверы, што ішлі адразу за бібліятэкай, і апынуўся ў Дашкевічаў. Мажардом і пакаёўка займалі два невялікія пакойчыкі.
— Мне неабходна пагаварыць з панам Рафалам, — растлумачыў Бруна пакаёўцы Юзэфе.
— Рафал недзе наверсе, відаць, у кабінеце пана Адама размаўляе са следчым, — адказала Юзэфа і правяла далонню па буфетнай паліцы, быццам выцірала нябачны пыл.
Па-скандынаўску прыгожая, статная, блакітнавокая маладзіца цалкам не адпавядала невысокаму караіму.
— Пані Юзэфа каталічка? — спытаў Бруна, заўважыўшы на шыі пакаёўкі залаты ланцужок з тонкім крыжыкам.
— Так. Відаць, пан хоча даведацца, ці венчаныя мы. Рафал, як усе караімы, — іудзей, і нас не павянчалі ў касцёле. Але хіба гэта істотна для пана эксперта?
— Прашу прабачэння ў пані Юзэфы. Я сам не ведаю, што істотнае, а што неістотнае ў гэтай справе, -адказаў Бруна і паглядзеў на гадзіннік.
— Пайду пашукаю Рафала наверсе, у заключэнне вымавіў эксперт і, быццам нешта ўспомніўшы, спытаў: — Учора пасля вячэры пані Юзэфа была ў спачывальні гаспадыні: ці не ўдакладніце, чым вы займаліся?
— Я сказала следчаму, што пані Кастравіцкая папрасіла ёй паваражыць. Я хутка прыбрала посуд і, прыхапіўшы карты, паднялася ў спачывальню. Усе жанчыны варожаць на Каляды. Мы не паспелі раскласці першы пасьянс, як пані Кастравіцкая адчула смурод.
— Пані сустракала каго-небудзь на калідорах?
He.
— Пані не заўважыла, калі знік паляўнічы нож са сцяны ў більярднай?
— Здаецца, учора ўвечары. Дакладна не скажу, але сёння раніцою я выпадкова заўважыла, што яго няма на месцы. — Юзэфа Дашкевіч змоўкла і глянула на дзверы. У пакой зайшоў мажардом і кінуў змрочны позірк на Бруна Чыка.
— Я чакаю пана Рафала, — не зважаючы на непрыхаваную агрэсіўнасць эканома, вымавіў Бруна.
— Што пану трэба?
— Я хачу ведаць, чым вы займаліся ўчора пасля вячэры?
— Я пераказваў следчаму разы чатыры адно і тое ж, з мяне дастаткова, — злосна адказаў Рафал.
— Гэта непрыемна, але неабходна, ды я не следчы, а эксперт.
— He бачу прынцыповай розніцы.
— Я займаюся гэтай справаю па асабістай просьбе пана Адама Кастравіцкага, які не надта давярае афіцыйным уладам.
— I добра робіць, што не давярае, хіба гэтым ідыётам можна верыць? — мажардом правёў далонню па чорных, што антрацыт, валасах.
— Учора я дапамог ІОзэфе прыбраць посуд і пайшоў рыхтаваць пакоі для Вінцэнта і астатніх. Гэта заняло не шмат часу. Калі я скончыў і выйшаў на антрэсолі, то заўважыў, што Вінцэнта ў гасцёўні не было. Мне захацелася пагаварыць з ім, мы паўгода не бачыліся. Я вырашыў, што сустрэну яго ў алькежы, і спусціўся ўніз, не зазірнуўшы ў ягоны пакой.
У бібліятэцы я зразумеў, што памыліўся і Вінцук ужо наверсе, але покуль я ў разгубленасці стаяў, у бібліятэку з алебардай у руцэ зайшоў Казімір. Ен запрасіў мяне пайсці разам з імі пакалядаваць. Я адмовіўся і вырашыў чакаць Вінцэнта ў бібліятэцы. Праз пяць хвілін наверсе залямантавала гаспадыня, і ў бібліятэку з гасцёўні прыбег Дамінік. Наверсе мы ўбачылі перапалоханага Казіміра.
— Пан Рафал каго-небудзь падазрае?
Мажардом не адказваў і зацята маўчаў. Бруна вырашыў выцягнуць паўзу і ў чаканні адказу ўважліва разглядаў круглы твар эканома. Юзэфа разгублена правяла далонню па буфетнай паліцы. Бруна Чык вырашыў нарэшце развітацца з Дашкевічамі, як у пакой нахабна ўваліўся Багдан Сокал.
— Дзе Казімір Кушаль? — выбухнуў следчы.
— Што здарылася, пан Сокал? — спытаў Бруна.
— He магу знайсці Казіміра, і з шафы ў кабінеце знікла алебарда, пся крэў! — па-польску вылаяўся следчы. — Хто і калі бачыў Казіміра апошні раз? — следчы ўчэпістым позіркам абвёў усіх прысутных.
— Я гаварыў з Казімірам гадзіны паўтары таму ў ягоным пакоі, — спакойна адказаў Бруна Чык.
Рафал не адказваў следчаму.
— Неабходна абысці ўвесь будынак, пачынаючы з гарышча і да скляпенняў, — загадаў Сокал і рашуча рушыў з пакоя.
У гасцёўні Бруна глянуў у акно. У цемры густа сыпаў снег. Цяжкія сняжынкі таўкліся ў шыбу. Следчы зноў вылаяўся і, ні да кога не звяртаючыся, паразважаў уголас:
— Няўжо гэта Казімір? У такім разе ўсё робіцца зразумелым. Ён у прадчуванні арышту ўцёк і пацвердзіў усе нашыя падазрэнні. Калі на самай справе ён уцёк, то гэтага дастаткова, каб абвінаваціць яго ў забойстве.
Пошукі Казіміра Кушаля занялі гадзіны паўтары. У склепе пан Кастравіцкі пачаў частаваць віном і следчы памягчэў. Нават пачаў скардзіцца на благія прадчуванні. I што ад гэтай справы чакае ліхога. Ён расшпіліў чорны фрэнч і са збанком у руцэ прысеў на шырокую лаву.
— Я ніколі не хацеў займацца палітыкай, таму вось ужо ў гадах, а застаўся звычайным следчым. Кар’еру цяпер усе робяць на палітыцы. Моладзь спрытная пайшла. He паспеюць справу пачаць, як ужо вышукваюць, хто ў якой партыі, якія кнігі чытае, якіх поглядаў прытрымліваецца. А я дык ведаю
дакладна, што чалавек ідзе на злачынства альбо з-за грошай ці іншага матэрыяльнага інтарэсу, — следчы пачаў загінаць пальцы, — альбо з-за жанчыны — рэўнасць і гэтак далей; альбо з-за помсты — тут шмат варыянтаў.
— Пан Сокал не ўлічвае злачынства з-за ідэі, — Бруна Чык дапіў віно і паставіў збанок на паліцу.
— Можа, яшчэ пакаштуеш выдатны пяцігадовы партвейн? — прапанаваў гаспадар, але Бруна адмовіўся і пакруціў галавою.
— А вось тут я не згодны. Забойства з-за ідэі ці палітычных матываў у сваёй аснове ўсё роўна абапіраецца на матэрыялыіыя інтарэсы. Гэта можа тычыцца не асабіста забойцы, але ягоная ідэя ўскосным чынам абавязкова прывязана да матэрыяльнага свету, — следчы ўстаў і зашпіліўся.
— Пан Сокал лічыць, што любую ідэю можна вытлумачыць матэрыяльным інтарэсам?
— Так, безумоўна. I калі б я не быў у гэтым перакананы, то кінуў бы службу і падаўся ў святары.
— Цікава, як пан вытлумачыць ідэю адраджэння нацыянальнай рэлігіі з меркантыльнага боку?
— Дарма пан Чык наслухаўся гэтый лухты ад студэнтаў. Гэта не тычыцца справы.
Студэнты не бралі ўдзел у гюшуках. Фрыдэрык і Дамінік засталіся чакаць у гасцёўні. Следчы Багдан Сокал, а за ім пан Чык і гаспадар з мажардомам педантычна агледзелі ўвесь будынак, нават спачывальню пані Кастравіцкай, і скончылі Казіміравым пакоем. Следчы неахвотна сагнуўся і зазірнуў пад ложак.
— Пся крэў! — ён памацаў пад ложкам рукою і выцягнуў крыху ўчарнелую алебарду. — Гэтай
алебардаю быў забіты Вінцэнт, але як яна патрапіла ў Казіміраў пакой?
Пан Кастравіцкі разгублена паціснуў плячыма. Мажардом, унурыўшы голаў, узяў кароценькую качаргу і паварушыў жар у грубцы. Бруна Чык падышоў да акна і падняў шыбу. Буйныя сняжынкі пакаціліся па шырокім падаконніку і пасыпаліся на дыван.
— Ці не Казімір там? — не паспеў вымавіць Бруна, як следчы рвануўся да акна. Каля падмурка на белаіі паверхні выгінаўся ледзь заўважны сумёт.
— Ты выпускаў сабак? — спытаў пан Кастравіцкі мажардома.
— He, сёння пашкадаваў, занадта холадна.
3 вокнаў бібліятэкі на бухматы, што маладзенькая аўчына, снег падала электрычнае святло. Ад падмурка ў бок парку цягнуўся пляскаты сумёт. Следчы з ліхтаром у руцэ адвярнуў мыском чаравіка стужку снегу пасярэдзіне выцягнутага грудка і папрасіў пана Чыка патрымаць ліхтар. Казіміраў труп быў прысыпаны снегам. Следчы перавярнуў Казіміра тварам дагары і выцягнуў з грудзей шырокае лязо паляўнічага нажа.
— Гэты нож знік з більярднай? — ён павярнуўся да Адама Кастравіцкага.
— Так.
Нябожчыка перанеслі ў зашклёную аранжарэю, дзе ўжо ў глыбокай прамакутнай труне ляжаў Вінцэнт Кастравіцкі. У Друзгеніцкім касцёле была замоўлена імша. Пахаванне прызначана на панядзелак. Казіміра Кушаля паклалі на шырокую лаву.
VII
Усе сабраліся ў вялікай зале. Покуль Богдан Сокал тэлефанаваў у Друзгенікі і Вільню, Юзэфа заслала стол абрусам і паставіла чаркі. Адам Кастравіцкі папрасіў Дашкевіча прынесці каньяк і чырвонае віно. Гаспадыня хуталася ў турэцкі цёплы шаль, седзячы ў скураным фатэлі, каля яе ног леглі два флегматычныя доберманы. Фрыдэрык і Дамінік селі за стол насупраць Кастравіцкага. Рафал Дашкевіч займаўся камінамі — то варушыў жар, то падкідаў сухія бярозавыя паленцы. Бруна Чык узяў са стала чарку і ўладкаваўся на крэсле каля каміна. Следчы паклікаў з кухні ІОзэфу і сеў паміж Кастравіцкім і Дамінікам.
— Казіміра Кушаля забілі паляўнічым нажом прыблізна ў адзінаццаць гадзін, магчыма, крыху раней. Казіміра ўдарылі ў грудзі нажом у ягоным пакоі і, відавочна, выкінулі праз акно на двор.
— Я папрашу пана Сокала пакінуць усе анатамічныя развагі, -перапыніла следчага Ганна Кастравіцкая.
— Калі ласка, перайду адразу да сутнасці справы. Мяне цікавіць, хто чым займаўся ў адзінаццаць гадзін і дзе знаходзіўся ў гэты час. Пачну з сябе. ГІасля вячэры я займаўся афармленнем афіцыйных папер па выніках папярэдняга расследавання. Прызнаюся, што сур’ёзныя падазрэнні выклікалі ўчарашнія паводзіны Казіміра і ў мяне былі ўсе падставы для арышту, але, на жаль, я спазніўся. Горка пра гэта думаць. На мне ў нейкай ступені ляжыць віна
перад нябожчыкам. Арышт выратаваў бы яго ад рукі забойцы. Парадокс: я не паспеў запоўніць пратаколы, — следчы вытрымаў паўзу і выпіў каньяк. Адам Кастравіцкі напоўніў чаркі.
— 3 ласкі пана Кастравіцкага я працаваў у ягоным кабінеце на другім паверсе. 3 дзевяці гадзін мне ўдалося пагаварыць спачатку з Рафалам Дашкевічам, затым па чарзе я выклікаў для размовы Дамініка Плятара, Фрыдэрыка Стральчэню. За імі ў кабінеце былі пан Кастравіцкі і пан Чык.
Прыблізна а адзінаццатай мы ўтрох спусціліся ў більярдную і заўважылі знікненне паляўнічага нажа. Узнікла неабходнасць у яшчэ адным допыце Казіміра Кушаля. Яго не было ў сваім пакоі. Покуль мы былі ў більярднай, з шафы ў кабінеце знікла алебарда. Я абышоў усе пакоі другога паверха — Казіміра нідзе не было. А палове дванаццатай мы пачалі пошукі, вынікі якіх усе ведаюць. Цяпер, я лічу, неабходна па чарзе кожнаму выказаць свае меркаванні і ўдакладніць, дзе ён знаходзіўся з паловы адзінаццатай да адзінаццаці і чым займаўся на працягу гэтага часу. Магчыма, у некага ўзнікнуць пярэчанні, і таму прашу ўважліва паслухаць адзін аднаго, — следчы пакруціў галавою і абвёў доўгім поглядам усіх прысутных. Нікому не хацелася гаварыць, і следчы сам пачаў допыт.
— Казімір застаўся ў сваім пакоі, калі пан Чык выйшаў ад яго на калідор?
— Так.
— Пан каго-небудзь заўважыў на калідоры?
— Так. Рафала Дашкевіча.
— Пан Чык адразу зайшоў да мяне ў кабінет?
— He, я ўзяў лісты Генрыка Кастравіцкага ў сваім пакоі і праз хвіліну быў у кабінеце. — Бруна Чык выцягнуў ногі і ўпёрся абцасамі лакіраваных чаравікаў у экран каміна. Следчы занатоўваў адказы.
— Калі другі раз вы апынуліся на калідоры, вы ўбачылі каго-небудзь?
— He, на калідоры нікога не было.
— Значыць, Казімір заставаўся ў сваім пакоі?
— Магчыма.
— Гэта было прыблізна ў дзесяць трыццаць?
— Так.
— Хто-небудзь з прысутных бачыў Казіміра Кушаля пасля дзесяці трыццаці? — следчы па чарзе абвёў усіх пільным позіркам.
Ніхто не адказваў, і следчы зноў вярнуўся да Бруна Чыка:
— Колькі часу забрала ў пана размова з Казімірам?
— Хвілін сорак.
— Аб чым ішла гаворка?
— Казімір падзяліўся са мною сваімі творчымі планамі і ў некалькіх словах апісаў учарашнія падзеі.
— Ён каго-небудзь падазраваў, што-небудзь выклікала ў яго падазрэнні?
— Я ўстрымаюся ад адказу на гэтае пытанне, — неахвотна вымавіў Бруна, і следчы выпаліў наступнае пытанне:
— Казімір некага баяўся? Ён адчуваў пагрозу ці ведаў, што нехта яму пагражае?
— Калі ўсур’ёз, не.
— Удакладніце, калі ласка, вашую думку.
— Пазней, калі пан следчы дазволіць, я выкажу свае развагі крыху пазней. — Бруна Чык зняў ногі з масянжовага экрана і пераставіў крэсла бліжэй да каміна.
— Пан Чык ведае імя забойцы? — спытала пані Кастравіцкая, пераводзячы позірк то на Бруна Чыка, то на следчага.
— Пэўна, не, — кіўнуў Бруна.
Следчы здагадаўся, што не варта спяшацца і прымушаць Бруна Чыка выказвацца.
— Дазвольце мне весці допыт, — Багдан Сокал крыху павысіў голас і перапыніў наступныя пытанні Ганны Кастравіцкай.
— Дарэчы, дзе ў адзінаццаць гадзін знаходзілася пані Ганна?
Гаспадыня ўцягнула шыю ў пуховы шаль і з абурэннем паглядзела на мужа, што сядзеў, схіліўшы голаў, побач са следчым.
— У маёй спачывальні, вядома. Пасля вячэры я не выходзіла на калідор і нават не глядзела на гадзіннік.
— Папрашу пана Кастравіцкага адказаць на гэтае пытанне, — следчы застрачыў самапіскай у нататніку.
— Пан Сокал ведае, што з кабінета я выйшаў разам з мажардомам. Мы вырашалі невялікую справу па гаспадарцы, і я пайшоў да пані Ганны, якая прасіла, каб я ўголас пачытаў ёй. Пані Ганна цяжка перажывае Вінцэнтаву смерць. Да адзінаццаці мы гаварылі, і я вярнуўся ў кабінет па томік Міцкевіча. Потым з панам Сокалам заходзіў у більярдную і зноў падняўся да пані Ганны.
— Пан каго-небудзь сустракаў на калідоры па дарозе са спачавальні ў кабінет?
— He, хіба што Рафала, ён параіўся са мною, ці выпускаць сабак на двор.
— Калі пан Кастравіцкі апошні раз бачыў Казіміра?
— За вячэраю, — Кастравіцкі разгублена паціснуў плячыма. Следчы павярнуўся да Рафала Дашкевіча, што доўгімі абцугамі мяшаў у каміне попел.
— Што пан Дашкевіч рабіў на другім паверсе ў дзесяць трыццаць?
— Хацеў пагаварыць з панам Адамам.
— Вы чакалі гаспадара на калідоры?
— Так. — Рафал павесіў абцугі на паліцу.
— Чаму ж не зайшлі да яго?
— 3-за дробязі не хацелася турбаваць.
-Пан Рафал бачыў, як Бруна Чык выходзіў з Казіміравага пакоя?
— Так.
— Што пан Рафал рабіў пасля гэтага?
— ГІайшоў да сябе. Потым вырашыў паглядзець грубкі на другім паверсе. Вярнуўся і абышоў усе пакоі для гасцей.
— Вы заходзілі да Казіміра?
— Так, але ў пакоі нікога не было.
— Вы бачылі каго-небудзь у пакоях ці на калідоры ў гэты час?
— He, наверсе нікога не было. Да гаспадароў я не заходзіў. Потым убачыў пана Адама і спытаў пра сабак.
— Калі пан Рафал вырашыў вярнуцца наверх? — Следчы адарваўся ад нататніка і паглядзеў на Дашкевіча, што ўсё стаяў побач з камінам.
— У алькежы.
— Якой алькежы — правай ці левай? — спытаў мажардома Бруна Чык.
— У левай: я думаў ісці праз більярдную.
Бруна Чык папрасіў у следчага прабачэння, што ўмяшаўся ў размову, і Багдан Сокал прадоўжыў допыт Рафала Дашкевіча.
— Вы пачалі глядзець грубкі з Казіміравага пакоя?
— He, з пакоя пана Чыка.
— Праз колькі хвілін вы зайшлі да Казіміра?
— Хвілін праз дзесяць.
— У пакоі нікога не было?
— Так.
Следчы павярнуўся да студэнтаў, што не вельмі ўважліва прыслухоўваліся да размовы. Дамінік гартаў на каленях часопіс «Калосьсе», які ледзь не на пачатку допытаў выцягнуў з кішэні пінжака. Фрыдэрык пускаў у столь струмені тытунёвага дыму і час ад часу нахіляўся да Дамініка, каб зазірнуць у разгорнуты часопіс.
— Што скажуць панічы студэнты?
— Мы гулялі ў більярд, на другі паверх не падымаліся, — за абодвух адказаў Фрыдэрык.
— Да адзінаццатай гадзіны хто-небудзь з вас пакідаў більярдную?
— Так, — Дамінік адарваўся ад часопіса і паказаў у бок пакаёўкі Юзэфы, што сядзела на крэсле побач з Рафалам, склаўшы перад сабою рукі ў чаканні сваёй чаргі. — Пані Юзэфа можа пацвердзіць, што на хвіліну я заходзіў у бібліятэку. Пані Юзэфа ў гэты час прыбірала посуд у гасцёўні.
— Калі гэта было? — следчы павярнуўся да Дамініка.
— Прыблізна за дваццаць хвілін да таго, як вы разам з гаспадаром і панам Чыкам завіталі ў більярдную і разглядалі калекцыю зброі.
— Пан Фрыдэрык адзін застаўся ў більярднай?
— Так, але не болей дзвюх хвілін. Дамінік узяў з бібліятэкі нямецкую энцыклапедыю і вярнуўся ў більярдную.
Следчы запісаў адказы Фрыдэрыка і Дамініка і звярнуўся да пакаёўкі.
— Што рабіла пані Юзэфа з дзесяці трыццаці да адзінаццаці?
— Прыбірала са стала ў гасцёўні і мыла посуд, — пакаёўка паклала рукі на калені, але не паднялася і адказвала седзячы.
— Пані Юзэфа бачыла, як Дамінік Плятар з більярднай праз гасцёўню заходзіў у бібліятэку?
— Так, я складала абрус.
— Пані бачыла, як ён вяртаўся?
— Так, я склала абрус і выходзіла на кухню. На калідоры азірнулася — пан Дамінік грукнуў дзвярыма ў бібліятэцы і праз залу скіраваўся да більярднай.
VIII
Следчы падняўся з-за стала і нетаропка, шырокімі крокамі пачаў прахаджвацца па зале.
— На сёння дастаткова, з раніцы кожны падпіша свае паказанні на афіцыйным бланку, але цяпер я
дазволю сабе яшчэ на колькі хвілін затрымаць усіх, каб зрабіць тое, што я, на жаль, не паспеў выканаць раней. Я збіраюся арыштаваць па падазрэнні ў забойстве Казіміра Кушаля аднаго з прысутных. Я не абмовіўся. Менавіта за аднаго Казіміра Кушаля, таму што Вінцэнта Кастравіцкага забіў іншы чалавек, і я таксама ведаю ягонае імя. На гэты раз я не збіраюся адкладаць арышт, бо ўсё адносна відавочна. — Следчы спыніўся каля дзвярэй і, сашчапіўшы пальцы на жываце, узняў падбароддзе і выклаў сваю версію:
— Учора дзве асобы не мелі пэўнага алібі. У такіх выпадках амаль ніхто не мае пэўнага алібі, але два чалавекі — Кушаль і Рафал Дашкевіч — выклікалі ў мяне падазрэнне. Гаспадыня, пані Кастравіцкая, у сваёй спачывальні варажыла з пакаёўкай, Фрыдэрык з гаспадаром гулялі ў більярд, Рафал знаходзіўся ў бібліятэцы, Дамінік быў у зале, але на другі паверх можна трапіць толькі праз адну з алькежаў, а для гэтага неабходна прайсці або праз більярдную. або праз бібліятэку. Такім чынам, і Дамінік Плятар быў выключаны з ліку тых, хто меў магчымасць здзейсніць забойства. Гэта значыць, што забіць Вінцэнта маглі або Рафал, або Казімір, які занёс алебарду на другі паверх. Відавочны факт. Зброя была ў Казіміра, і толькі ён меў магчымасць забіць Вінцэнта. Але я не знаходзіў матываў, нашто Казіміру ісці на гэтае злачынства. Вось гэтае пытанне не дазваляла мне канчаткова вырашыць гэтую задачу і зрабіць цалкам лагічную выснову, што менавіта Казімір Кушаль з’яўляецца злачынцам. Я зрабіў недаравальную памылку — адклаў на дзень
арышт Казіміра — і спазніўся. Казімір ператварыўся ў ахвяру наступнага, не менш жудаснага злачынства. -Следчы дастаў з кішэні хустачку і выцер кропелькі вільгаці, што заблішчалі на пачырванелым ад стомы твары.
— Цяпер вернемся да сённяшніх падзей. Амаль ніхто на момант злачынства не мае алібі, апроч хіба што Дамініка і Фрыдэрыка, ніхто. Узнікае шмат версіяў і падазрэнняў. Напрыклад, што Казімір бачыў забойцу — не прызнаўся і быў забіты, як небяспечны сведка. Але што ў такім разе прымусіла Казіміра замоўчваць імя злачынца? Калі гэта быў Рафал Дашкевіч, то наўрад Казімір меў падставы, каб не прызнацца ў гэтым і прыкрываць Рафала. Казімір раней не быў знаёмы з Дашкевічам і ў змову з малавядомым яму чалавекам не ўступіў бы. Гэта нерэальна. Напрошваецца выснова, што менавіта Казімір Кушаль забіў Вінцэнта, і гэта мог выпадкова ўбачыць Рафал ці тым жа шляхам, што і я, прыйсці да гэтай думкі. Усе, апроч студэнтаў, ведаюць, што Вінцэнт даводзіўся зводным братам Рафалу Дашкевічу, і я схіляюся да пэўнай думкі, ці не з’яўляецца помста за брата падставаю для матываў злачынства... — Следчы падышоў да скамянелага Рафала і зашчоўкнуў тонкія сталёвыя бранзалеты кайданкоў на сціснутых у кулак руках караіма, які не вымавіў ні гуку і ўтаропіў цяжкі позірк у падлогу. Следчы з інтанацыяй педагога звярнуўся да ўзбуджанных слухачоў:
— Рафал здагадаўся, што брата забіў Казімір Кушаль, і, падпільнаваўшы момант, адпомсціў Казіміру, скарыстаўшы паляўнічы нож.
— Па-першае, нашто Казіміру было падпальваць Вінцэнтаў пакой? I па-другое, хто ўзяў алебарду з шафы ў кабінеце і кінуў пад Казіміраў ложак? — Бруна Чык на адным дыханні выпаліў пытанні і адкінуў далонню з ілба пасму сівых валасоў. — Алебарду ўзяў мажардом, — сам адказаў Бруна і звярнуўся да акрыяўшага Рафала: — Гэта вы зрабілі?
— Я, — кінуў Рафал.
— Пан Сокал дакладна вытлумачыў паводзіны Рафала. На самай справе мажардом вырашыў адпомсціць Казіміру за забойства Вінцэнта і ўзяў з шафы алебарду, каб ёю нанесці ўдар, але Казіміра ў ягоным пакоі не было. Рафал, не дачакаўшыся ахвяры, кінуў алебарду пад ложак і пайшоў да сябе. Ці, можа, я памыляюся, і пан Рафал, нарэшце, сам вытлумачыць свае паводзіны?
— Так, алебарду ўзяў я, але Казіміра ў пакоі не было, — Рафал Дашкевіч скорагаворкаю забубніў сабе пад нос. — Я вырашыў, што заб'ю гада, бо гэта ён Вінака... Я здагадаўся і хацеў адпомсціць, ды не паспеў. Нехта апярэдзіў мяне.
Бруна Чык не даў выгаварыцца ўзведзенаму Рафалу.
— Ці на свае вочы бачыў пан Дашкевіч, як Казімір заходзіў у Вінцэнтаў пакой?
— He. Але хто ж яшчэ, калі не ён? Наверсе адныя жанчыны былі, а ўнізе пан Адам з Фрыдэрыкам у більярднай, я ў бібліятэцы, з залы ніяк не трапіш наверх, апроч як праз більярдную ці бібліятэку. А болей у доме нікога не было, хіба што прывід пана Генрыка.
Нечакана Бруна Чык спрытна падхапіўся з крэсла і выйшаў на сярэдзіну пакоя. Усе з цікавасцю назіралі за ягонымі рэзкімі рухамі. Каля стала ён спыніўся і ўзняў руку, паказваючы на балюстраду антрэсолі, што цягнулася праз залу і з’яўлялася часткаю калідора другога паверха. Да балясін было метры тры з паловай.
— На другі паверх можна трапіць праз антрэсолі! — задаволена вымавіў Бруна Чык і павярнуўся да збялелага Дамініка Плятара.
— Можа, пан эксперт прадэманструе, як гэта ў яго атрымаецца? — Плятар скрывіў вусны ў іранічнай усмешцы.
— Калі ласка, але спачатку спытаю гаспадароў, калі апошні раз у доме вашчылі паркет?
— Перад святам, дні тры таму, — адказала за разгубленую гаспадыню пакаёўка.
Бруна Чык папрасіў следчага саступіць на паркет і адвярнуў рог дывана, што ўпінаўся ў фісгармонію. Следчы з сур’ёзным выглядам памацаў шырокую драпіну на бліскучым навошчаным паркеце. Дамінік застаўся сядзець, а Фрыдэрык і Адам Кастравіцкі падышлі да Бруна Чыка, які зноў паказаў на антрэсолі.
— Так да балясін немагчыма дацягнуцца, нават калі падскочыш ці станеш на крэсла, то наўрад ці схопіш рукою карніз. Але дастаткова на метр пасунуць фісгармонію (гэта было зроблена ўчора, бо засталася свежая драпіна пад дываном) і выкарыстаць інструмент у якасці прыступак. як адкрываецца яшчэ адзін шлях на калідор другога паверха. Маладому, спрытнаму чалавеку няцяжка падцягнуцца на
балясінах і пераскочыць на той бок балюстрады. 3 гэтага вынікае, што ўчора на другі паверх такім чынам трапіў і затым спусціўся чалавек, які не хацеў карыстацца звычайнымі сходамі і спадзяваўся застацца незаўважаным. Гіаводзіны такога кшталту належаць злачынцу.
Дамінік Плятар, які дагэтуль быццам не слухаў Бруна Чыка, а разглядаў дробныя кветкі на вышываным абрусе, нарэшче адарваў позірк ад стала і спадылба глянуў на следчага. Багдан Сокал з крыху скептычным выглядам сачыў за экспертам.
— He варта цяпер соваць фісгармонію, гэта і так відавочна, — выкладаў свае развагі Бруна Чык, — таму я перайду да другога забойства. Пан Сокал дакладна высветліў, хто дзе знаходзіўся ў момант забойства Казіміра Кушаля. Я дазволю сабе паўтарыць, што Рафал Дашкевіч чакаў з алебардаю ў Казіміравым пакоі, каб здзейсніць свой намер і пакараць забойцу. Але давайце на хвіліну ўявім сабе, што гэтак усё і было. У нас атрымліваецца іншы расклад, з якога вынікаюць супрацьлеглыя высновы. Казіміра ў дзесяць трыццаць не было ў ягоным пакоі, і Рафал Дашкевіч не сустрэў яго на калідоры. Значыць, крыху раней Казімір пайшоў у іншае месца. Калі гадзіны каля дзевятай я спаткаў Казіміра, то ён збіраўся спусціцца ў бібліятэку. Тут варта адзначыць яшчэ адну істотную акалічнасць — Казіміраў пакой знаходзіцца якраз над бібліятэкай, таму не цяжка здагадацца, што, магчыма, Казімір быў забіты не ў сваім пакоі, а паверхам ніжэй, і, адпаведна, трун выкінулі праз
вакно ў бібліятэцы, а не, як лічыць пан Сокал, з Казіміравага пакоя. Такім чынам, я звяртаю ўвагу пана Сокала на іншую арганізацыю фактаў, з якой вынікае, што забойцу трэба шукаць не на другім паверсе, а на першым. Такім мне ўяўляецца ход падзеяў.
I на хвіліну ўзнікла ненатуральная, як у сне, цішыня. Яе разбурыў голас Дамініка Плятара.
— Пан Чык робіць захады супраць мяне і Фрыдэрыка, але як пан вытлумачыць матывы злачынстваў?
— Цікавая версія, — следчы сам наліў сабе і ўзяў чарку з каньяком. — ГІан Чык арганізаваў факты, ды не хапае самага істотнага — не хапае матываў: каб каго-небудзь абвінаваціць у гэтых жорсткіх злачынствах, неабходна ведаць, нашто ён гэта зрабіў?
— He ведаю, наколькі сур’ёзна паставяцца да гэтай версіі судовыя ўстановы, але я выкажу свае меркаванні, — не надта ахвотна пачаў Бруна Чык. — Звычайна злачынца забівае ахвяру зыходзячы з нейкіх пэўных матываў, але не выключаецца ідэя нематываванага забойства, калі злачынца забівае першую ахвяру, каб парушыць логіку следства і схаваць матывы наступнага злачынства. Ствараецца прэцэдэнт, у якім першы гіне сведка злачынства, а потым ахвяра, а не наадварот. Скажам, нехта Ікс збіраецца забіць ці нейкім іншым чынам знішчыць Казіміра Кушаля, і гэты Ікс падпільноўвае такі момант, калі Казіміра можна выставіць у якасці або, у лепшым разе, сведкі, або нават забойцы. Ікс удае, што спрабуе наладзіць свята, падбівае Казіміра
пайсці пераапрануцца, бярэ са сцяны ў більярднай алебарду і аддае яе Казіміру, а сам узбройваецца паляўнічым нажом. Калі Казімір праз левую алькежу падымаецца да сябе, то Ікс крыху пасоўвае фісгармонію, становіцца на інструмент і, падцягнуўшыся на балясінах, апынаецца на антрэсолях. На калідоры другога паверха Ікс заўважае, што Казімір пакінуў алебарду з зоркаю каля дзвярэй. Вось дык пашанцавала! Магчыма, у гэты момант узнікла ідэя стварыць прэцэдэнт нематываванага злачынства, магчыма, план гэтага злачынства быў складзены яшчэ ўнізе. Мне здаецца, што, так ці інакш, Ікс крыху павагаўся ў сумненнях, калі ўбачыў алебарду, як лепш выкарыстаць такі падарунак ад д’ябла. Ікс бярэ алебарду і засякае Вінцэнта. Забойцу неабходна адзначыць час злачынства, каб выклікаць падазрэнні на Казіміра, і ён падпальвае Вінцэнтаў пакой. Такім жа шляхам Ікс вяртаецца ў залу. А следства пачынае раскручвацца ў памылковым кірунку і заходзіць у тупік. Следчы, пан Сокал, не ведае, каго абвінаваціць — Казіміра ці Рафала, не знаходзіць матываў. Ікс пачынае дзейнічаць ізноў. Гэтым разам ён скарыстоўвае той паляўнічы нож, якім збіраўся забіць першую ахвяру, каб не падвярнулася алебарда. Выпадкова Ікс сустракаецца ў бібліятэцы з Казімірам. Ён дзейнічае не разважаючы, імгненна з’яўляецца думка выкарыстаць выпадковую сустрэчу. Ікс забівае Казіміра і выкідае труп праз акно. Ён спадзяецца на тое, што следчы вытлумачыць знікненне Казіміра як уцёкі. Казіміра няма — значыць, ён уцёк ад следства і правасуддзя, але гэтага
не атрымалася, мы знайшлі нябожчыка, і пан Сокал абвінаваціў у злачынстве Рафала.
У мяне адразу выклікалі суменне два ўзаемавыключныя факты: алебарда як сродак злачынства і падпалены пакой. Казімір узяў алебарду ва ўсіх на вачах, і калі б ён сам выкарыстаў яе такім чынам, то ніколі не стаў бы падпальваць пакой і чакаць, покуль заўважаць дым і смурод. Па логіцы, Казімір або не падпальваў бы пакой, або не карыстаўся б такой прыкметнай зброяй.
Прыблізна гэтыя ж развагі непакоілі пана Сокала, і ён марудзіў з арыштам Казіміра.
Бруна Чык перарваў прамову, запаліў папіросу і, зацягнуўшыся тытунёвым дымам, прайшоўся па пакоі. Доберманы каля фатэля Ганны Кастравіцкай напружана павялі галовамі. Гаспадыня паправіла шаль і папрасіла пана Адама наліць ёй кілішак віна. Бразнуў сталёвымі бранзалетамі Рафал, але следчы не спяшаўся здымаць з яго кайданкі, адно лагодна паляпаў яго па плячы, быццам супакойваючы, што ўсё высветліцца. Дамінік моўчкі піў каньяк, а Фрыдэрык, сашчаміўшы пальцы на патыліцы, фамільярна разваліўся на канапе. Усе застылі ў чаканні развязкі.
— Усё тое, што я расказаў, магло б існаваць на тым жа ўзроўні, як і версія пана Сокала, калі б я не паспеў пагаварыць з Казімірам Кушалем. Праўда, ён не ўспрымаў пагрозу як рэальную небяспеку, але падзяліўся са мною сваімі развагамі. Ён збіраўся напісаць літаратурны пантэон славянскіх багоў, стварыць у сваім родзе Святое пісанне беларускай міфалогіі. Гэтыя намаганні пачынаючага
літаратара ўзбудзілі юнацкі тэмперамент ягоных сяброў. На глебе рэлігійных перакананняў і моцна падагрэтыя віном сябры пасварыліся. Для Казіміра гэтая спрэчка не была прынцыповай. Хвароба рэлігійнага фанатызму не разбурыла ягонай свядомасці. Я не буду пераказваць усё, што мне давялося пачуць, але гэтага было дастаткова, каб зрабіць наступнае адкрыццё. Забойства Казіміра Кушаля мела рэлігійныя матывы. Руку забойцы скіраваў рэлігійны псіхоз. Рэлігія, нават нацыянальная, ды якая заўгодна, здатная ператварыць чалавека ў вар’ята.
Фрыдэрык саскочыў з канапы і спыніўся каля Дамініка, што круціў у доўгіх пальцах шкляную чарку.
— Ты забіў Вінцэнта і Казіміра! — не вытрымаў Фрыдэрык і, схапіўшы за пінжак, паставіў на ногі расплаўленага каньяком, быццам пластылінавага, Дамініка. Ягоны шкляны позірк слізгануў па Фрыдэрыку і скіраваўся ў падлогу. — Ты гэта зрабіў?! — крыкнуў Фрыдэрык і ўдарыў кулаком яму ў твар. Дамінік, што і так ледзь трымаўся на нагах, упаў на дыван. Багдан Сокал пераскочыў праз перакуленае крэсла і схапіў Фрыдэрыка за руку.
— Супакойцеся, пан Фрыдэрык, — загадаў следчы, — усё вырашыць суд, — следчы дапамог Дамініку падняцца і зняў з Рафала кайданкі.
Раніцою Багдан Сокал павёз Дамініка Плятара ў мястэчка, але па дарозе Дамінік збіў следчага і выкінуў з машыны. Ён зняў кайданкі і з’ехаў на старой «татры» ў невядомым напрамку. Болей у тых мясцінах ніхто яго не бачыў.
* * *
Бруна Чык вярнуўся ў Вільню і толькі праз восем гадоў, улетку 1944 года, выпадкова заўважыў маладога мужчыну ў вайсковым фрэнчы, што выбег перад ім з брамы гатычнага будынка і заскочыў у чорную машыну. Малады афіцэр некуды спяшаўся і не звярнуў увагі на Бруна Чыка. Машына хутка знікла за рагом. Бруна Чык доўга не мог успомніць, дзе ён бачыў гэты знаёмы, мужны, гарбаносы твар. Але пазней памяць старога эксперта аднавіла друзгеніцкую трагедыю, і ён прыгадаў Дамініка Плятара.
Гэта здарылася на пачатку ліпеня, якраз у той час, калі Вільня нікому не належала. Эксперт дакладна не разгледзеў, у якую форму быў апрануты Дамінік Плятар.
ЗМЕСТ
КАХАНКА Д’ЯБЛА, або Карона Вітаўта Вялікага. Трылер 5
КАНАПЛЯНЫ РАЙ, або Ліхія прыгоды
Генрыка Войніча, злодзея і прайдзісвета. Дэтэктыўная аповесць 99
ЗАБОЙСТВА НА КАЛЯДЫ. Аповесць . . Л93
Літаратурна-мастацкае выданне
Адамчык Міраслаў Вячаслававіч
КАРОНА
Адказны за выпуск Ул. В. Адамчык
Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў заказчыка 07.08.08. Фармат 70х901/зг. Папера афсетная.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 9,36. Тыраж 1000 асобін. Заказ 2795.
Фірма «Сучасны літаратар».
Ліцэнзія № 02330/0133053 ад 30.04.2004 Рэспубліка Беларусь, 220029, Мінск, вул. Кісялёва, д. 47, к. 4.
Пры ўдзеле ТАА «Харвест».
Ліцэнзія № 02330/0150205 ад 30.04.2004.
Рэспубліка Беларусь, 220013, Мінск, вул. Кульман, д. 1, корп. 3, пав. 4, к. 42.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку». ЛП № 02330/0056853 ад 30.04.2004. Рэспубліка Беларусь, 220024, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.
789851
2

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.