Кася ў школцы
Выдавец: Navia Morionum
Памер: 36с.
Мінск 1996
КАСЯ У школцы
NAVIA MORIONUM шчыра ўдзячнае Беларускаму Фонду Сораса за дапамогу ў выданьні гэтае кніжкі.
ISBN 985-6175-04-06
© B3AT "Navia Morionum", 1996 © Фядорчанка А.,ілюстрацыі, афармленьне серыі,1996
КАСЯ У школцы
Малюнкі АНДРЭЯ ФЯДОРЧАНКІ
Менск
1996
Кася - гэта малое кацяня. Але яна ўжо вучыцца ажно ў другой клясе. Сёньня ў Касі вельмі складаны дзень . Першы дзень, як яна пойдзе ў новую школу. Зранку матуля-котка дапамагла Касі сабраць у прыгожую новую торбачку усё, што можа спатрэбіцца на занятках: сшыткі, рознакаляро-выя алоўкі, кніжкі з малюнкамі і нават маленькія нажніцы. I сукенку маці злажыла ёй зусім новую з прыгожым карункавым каўнерыкам.
Кася нядаўна жыве ў мястэчку, яшчэ ня ведае тут анікога й таму пачувае сябе крыху няёмка.
Як сустрэнуць яе новыя таварышы? Кляса вялікая, і ўсе такія розныя. Побач з Касяю пасадзілі Зайчаня ў стракатай спаднічцы з малінавам гарсэцікам. Янызь цікаўнасьцю, але моўчкі пазіралі адна на адну.
Настаўніца, спадарыня Гуска, здаецца вельмі строгай і важнай.
-Кася, падыдзі да дошкі!-гаворыць яна і пагля-
дае на кацяня Кася хутка
Тая паляцела яе пасыпалася матуля. Вучні
праз свае вялікія акуляры. ўзьнялася, але зачапіла сваю торбачку. на падлогу, і - вось недарэчнасць!-зь ўсё, што гэтак старанна зьбірала ў клясе порскнулі ад сьмеху.
Нарэшце празьвінеў званок. Усе вучні кінуліся на вуліцу. Малы Вожык, Качанё ў сіняй марынар-цы, калматы Шчанюк і Касіна суседка па парце падкідвалі ўгару вялізны чырвоны мяч. Сястрычкі Мышаняткі з Вавёркаю насіліся адно за адным па
двары. Толькі Кася сядзела адна — ніхто чамусьці
Раптам „дзынь!" - бразнула недзе шкло. Гэта чырвоны мячык, пераляцеўшы праз школьную агарожу, трапіў на суседні дзядзінец.
Што там здарылася?! Вучні замерлі ад спуду. Прапаў прыгожы мячык! Зараз даведаецца пра здарэньне настаўніца і ўсіх чакае строгае пакараньне. Вось няшчасьце!
Ніхто ня ведаў, што рабіць. Нават Качанё, што болей за ўсіх крычаў і сьмяяўся, калі хтосьці губляў кінуты мяч, цяпер моўчкі глядзеў на высокі каменны мур, за якім зьнік мяч.
Нечакана для сябе Кася сказала:
■—Трэба проста пайсці і забраць мячык.
Усе паглядзелі на кацяня.
— He, там жыве стары й вялізны пан Індык, — адказала Зайчанятка, — усе ягобаяцца.
Вучні заківалі — так,так! Але Кася паціснула плячыма і моўчкі накіравалася да брамкі.
^
Індык моўчкі паказаў Касі на кветнікі і пайшоў побач. Кася, любуючыся кветкамі і дыхаючы іхным прыемным водарам, нават забылася навошта прыйшла у сад старога пана Індыка. Але раптам убачыла яна: — які жах! — вялікі чырвоны мячык ляжаў сярод
зь ненкімі
аськепкаў шкла, якім пакрыты былі грады незвычайнымі кветкамі.
— Выбачайце, гэта мы вінаватыя,—ціха выма-віла кацянятка.
Індык выцягнуў мячык і аддаў Касі, а потым, сарваўшы некалькі кветак, падаў ёй.
— Гэтыя краскі прывезьлі з другога краю зямлі, — сказаў ён. — Людзі рэдка заходзяць да мяне, а дзеці чамусьці баяцца...
Невядома чаму на вочы Касі навярнуліся слёзы.
— Дзякуй вам, пане, — прагаварыла яна і пабегла па дарожцы, трымаючы мячык у адной руцэ, а ў другой чароўныя кветкі.
Каля брамкі яна азірнулася і крыкнула:
—Да пабачаньня !
Калі Кася зьявілася на школьным дзядзінцы зь мячом і букетам цудоўных кветак, усе — і Качанё, і Шчанюк, і Вавёрка, і Вожык—закрычалі ад ра-дасьці й кінуліся да яе. Тут зазьвінеў званок, склікаючы вучняў на лекцыі, а, калі ўсе паселі на свае мейсцы, Зайчаня ціха сказала Касі:
— Давай з табою сябраваць...
31
, мбчу 1.07.96. tin* Гарнпура акадзшчяак. > Умоўню мржпт«»
ьне для іна Лрэшкава, Рде 20.07.96 фсггай. Умоўій-друкг іў 2,65 Улікома-вмдо
Наклвд 4000 всобнжаў Замом N12.
Вмдакцкае закрытас ахцыякзрмае тапрыстіа NAVIA MOR
ЛЬшн ЛВ N9O5 ад 28 0919<Мг.
0 ISBN 985 6175 04-
Заказ 3805
К 84(4Бен)