Каталог выданняў XV-XVI стагоддзяў
Выдавец: , Слонімская друкарня
Памер: 232с.
Слонім 2003
3 ФОНДАЎ ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПСТОРЫКА-АРХЕАЛАПЧНАГА МУЗЕЯ
КАТААОГ ВЫДАННЯЎ XV-XVI ст.
ГАУПП «Слонімская друкарня»
2003
УДК 094( 100)(091)“ 14/15”:069.02:94(476.6)(083.82)
ББК 76.10я2
К 29
Рэцэнзенты:
Доктар гістарычных навук Г. Я. Галенчанка,
Доктар гістарычных навук А. Ф. Смалянчук
Аўтары-складальнікі: В. I. Шоцік, A. I. Саўчук, Г. Г. Паўлоўская
Каталог выданняў XV-XVI стагоддзяў: 3 фондаў Гродзен.
К 29 дзярж. гіст.-археал. музея / аўт.-склад. В. I. ІІІоцік і інш. — Слонім: ГАУПП «Слонім. друк.», 2003. — 232 с.
ISBN 985-6602-36-х.
УДК 094( 100)(091)“14/15”:069.02:94(476.6)(083.82)
ББК 76.10я2
ISBN 985-6602-36-х
© Гродзенскі дзяржаўны гісторыка- археалагічны музей, 2003
Памяці Юзафа Ядкоўскага рупнага збіральніка і стваральніка Бібліятэкі старадрукаў у Гродне
Уводзіны
Каталог выданняў XV - XVI стагоддзяў з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, які мы прапануем, з’яўляецца першым навуковым апісаннем 23-тысячнага кнігазбору музея, яго старэйшай і каштоўнейшай часткі: інкунабулаў, палеатыпаў і выданняў 2-ой паловы XVI стагоддзя.
Бібліятэка музея была сабрана ў 20-ыя - 30-ыя гады XX стагоддзя дзякуючы намаганням археолага, гісторыка мастацтва, ураджэнца горада Гродна Юзафа Ядкоўскага (1890 - 1950). Ядкоўскі быў стваральнікам музея гісторыі і мастацтва ў Гродне і першым (1922 - 1937) яго дырэктарам. Ён не толькі рупна, штодзённа павялічваў фонды музея, збіраючы яго будучыя экспанаты, прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры Прынёманскага краю, але і літаральна ратаваў іх ад разрушэння і згубы ў гады ліхалецця (1914 - 1920), часта збіраючы іх у пакінутых, разбураных маёнтках, установах ці выцягваючы, напрыклад, кнігі, з яўрэйскіх лавак, дзе яны служылі ўпаковачнай паперай. Адшукваў расцягнутыя бібліятэкі кляштараў, касцёлаў, вяртаў кнігі часта праз суд, даказваючы, што нацыянальныя каштоўнасці павінны захоўвацца ў музеі. Ю. Ядкоўскаму ўдалося выратаваць амаль тысячу тамоў каштоўнейшага кнігазбору старадрукаў Гродзенскага кляштара дамініканаў, якія зараз складаюць самую цікавую частку нашага кнігазбору.
Важкім папаўненнем музейнага кнігазбору была бібліятэка Марты Красінскай з Пуслоўскіх, якую графіня ахвяравала гораду Гродна “ў
асобе музея”. 10 тысяч тамоў выданняў канца XV - пачатку XX стагоддзяў, сярод якіх інкунабулы, палеатыпы, прыжыццёвыя выданні французскіх асветнікаў манаграфіі вядомых гісторыкаў і натуралістаў, перыядычныя выданні Вільні, Кракава, Масквы. Парыжа, пераплеценыя ў ёмістыя тамы, прывёз Юзаф Ядкоўскі на фурманках з маёнтка Свіслач у Гродна восенню 1921 года.
Кнігі з бібліятэк многалікага роду графаў Патоцкіх, Мнішхаў Брулёў, Казіміра Контрыма - сакратара рады Віленскага універсітэта, бібліятэкара і публіцыста, Канстанцыі Ржэвускай - прыдворнай дамы аўстрыйскай імператрыцы, Андрэя Станіслава Залускага - канцлера вялікага кароннага, біскупа кракаўскага, Юзафа Станіслава Сапегі - рэфендарыя вялікага літоўскага, суфрагана і пробашча віленскага, Мікалая Мараўскага - сябры Вышэйшай рады літоўскай, ксяндзоў- дамініканаў Дамініка Сівіцкага, Гілярыя Памяна, Гілярыёна Піскоўскага, іншых прыватных бібліятэк, бібліятэк кляштараў, касцёлаў, розных устаноў складаюць цікавыя калекцыі. Кожная з іх мае сваю гісторыю.
У прадваенны час бібліятэка музея, як сцвярджаюць некаторыя даследчыкі, налічвала 40 000 ці 45 000 тамоў выданняў на лацінскай, старажытнагрэчаскай, старанямецкай, французскай, польскай, стараславянскай і іншых мовах па розных галінах ведаў: філасофіі і гісторыі. тэалогіі і медыцыне, праву кананічнаму і грамадзянскаму, прыродазнаўчых і дакладных навуках.
Лёс гэтай бібліятэкі драматычны. Перажыўшы без змен вайну, яна была напалову знішчана ў 50-ыя гады XX стагоддзя неаднаразовымі “чысткамі” ГалоўЛіта, як не адпавядаючыя ідэалагічнаму накірунку, які панаваў у савецкай дзяржаве. Каштоўныя выданні здаваліся ў макулатуру, расцягваліся, раздаваліся: значная калекцыя кніг са штампам “Muzeum w Grodnie” знаходзіццаў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у Вільні, у Беластоку. Астатнія ж былі змешчаны ў адну залу Старога Замка і знаходзіліся там без належных умоў захавання больш за 50 гадоў.
У 1991 годзе музей атрымаў для сваіх фондаў памяшканні Новага Замка, тут былі выдзелены належныя залы і для кнігасховішчаў. Кнігі былі заінвентарызаваны, абяспылены, некаторыя пралечаны. Загадам Упраўлення Культуры ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі быў створаны Аддзел рэдкіх кніг і старадрукаў. Навуковыя супрацоўнікі аддзела прыступілі да вывучэння кнігазбору, яго каталагізацыі, запуску ў навуковы абарот.
Кнігазбор, нягледзячы на неаднаразовыя ўшчуплснні, з’яўляецца аднак багатым і цікавым і пазместу, і паўладальніцкіхадзнаках, і па друкарскіх асаблівасцях. Напрыклад, выданні знакамітых першадрукароў Еўропы: Альда Мануцыя і Лазара Соарда з Венецыі, Амброзія Фрабэна, Іаана Апарына і Роберта Вінтэра з Базэля, Яна Галера з Кракава, Плантэнаў з Антверпена, Эцьенаў з Парыжа. Эльзевіраў з Галандыі і многіх іншых.
Упрыгожвае гэты кнігазбор калекцыя прыжыццёвых выданняў усім вядомых, малазнаёмых і простазабытыхпраз вякі вучоных, канфесійных і грамадскіх дзеячоў розных краін Еўропы: Яна Глагоўчыка (? - 1507), слаўнага матэматыка, філосафа і тэолага; Марціна Лютэра(1483 - 1546), вядомага рэфарматара касцёла, заснавальніка пратэстантызму; яго супраціўніка, нямецкагатэолагаІаанаЭкка (I486- 1543); фларэнтыйскага вучонага-і раматыка Яна Дэспаўтэрыя (1460 - 1520); польскага лекара і батаніка Марціна Сенніка (? - 1590) і шэрагу іншых.
Па-асабліваму цікавыя выданні перыяду Рэфармацыі - гэтага магутнага антыкаталіцкага і антыфеадальнага руху ў Еўропе. Многія перадавыя мысліцелі, вучоныя і грамадскія дзеячы былі на яго баку. Выдавалі сваім коштам, друкавалі кнігі, пісалі да іх прадмовы, каментарыі. Сярод іх імёны, звязаныя з выданнямі нашага кнігазбору: Отта Брунфельзій, Эразм Ратэрдамскі, Ганс Люфт, Марцін Лютэр, Удальрых Засій, Іаан Фрабэн, Філіп Меланхтон і іншыя.
Твор Удальрыха Іаана Засія (1461 - 1535) Institutionum de actionibus enarratio. Basileae: Apud Michaelem Isingrinium, [1536] з прадмовай-
эпітафіяй аўтару яго паплечнікаў: Эразма Ратэрдамскага, Мікалая Фрэйга, Гервазія Софера, - рэдкі не толькі зборам такіх імёнаў, не толькі друкарскай дасканаласцю, але і тым, што прайшоў скрозь агонь інквізіцый. Натытульным аркушы гэтай кнігі напісанаад рукі “Prohibitus” (забаронена).Такіх выданняў, якія былі занесены ў знакаміты “Index Librorum prohibitorum” і прызначаліся дазнішчэння, нямала захоўваецца ў нашых фондах: Іаан Аўгусгын Форстэр (1495 - 1553), доктар тэалогіі, прафесар Вітэмбергскага універсітэта Dictionarium Hebraicum novum. Basileae: Per Frobeniun et Episcopium, 1564', Конрад Маўзер (1505 - 1548) Processus juris ima cum utilissima explicatione tituli institutionum de exceptionibus. Witembergae: Joannes Grato, 1569', Барталамей Вэстэмер Conciliatio ac consensus sacrosanctae Scripturae et Patrum ortodoxorum. Tiguri: Apud Andream Gesnerum et Rodolphum Wyssenbachium, 1552 i іншыя. Звычайна такія асобнікі паходзяць з прыватныхбібліятэк вышэйшага духавенства. I на вышэй узгаданай кнізе Засія надпіс “Nikolaus Stefanus Pac Palatinus Trocensis” - імя ваяводы троцкага, пазней віленскага біскупа (1681 - 1684) Мікалая Паца. Ці некаторыя кнігі з прыватнай бібліятэкі ксяндза-дамініканіна Дамініка Сівіцкага або віленскага біскупа-суфрагана Георгія Альбінуса, іншых .
Георгій Альбінус меў рэдкі і каштоўны кнігазбор. Хадзілі чуткі, што ён сабраў яго, сцягваючы адусюль забароненыя ерэтычныя кнігі. Біскуп памёр 10 мая 1570 года, не пакінуўшы тэстаманту, a 12 мая адкрывалася Віленская езуіцкая акадэмія і біскуп Пратасевіч ад імя Віленскай капітулы падараваў кнігазбор Георгія Альбінуса бібліятэцы езуітаў з умовай, што не знайшліся б спадкаемцы. Спадкаемцы, напэўна, не знайшліся і кнігі засталіся езуітам, паклаўшы пачатак знакамітай бібліятэцы Віленскай езуіцкай калегіі. А гэты асобнік адным з многіх, ужо вядомых, шляхоў трапіў у Гродна.
Кнігазбор музея налічвае багатую калекцыю энцыклапедый, сярод якіх першае выданне Вялікай французскай энцыклапедыі д’Аламбера і Дзідро. Энцыклапедычныя галіновыя, тлумачальныя, перакладныя слоўнікі з
розныхеўрапейскіх і нетолькі моваў, выдадзеныя ў Рыме, Падуі, Венецыі, Парыжы, Вене, Базэлі, Лейпцыгу, Берліне, Ратэрдаме, Кракаве і іншых цэнтрах еўрапейскай культуры. Гэта многатомныя выданні па гісторыі амаль усіх еўрапейскіх краін, гэта хронікі, гэта жыццеапісанні многіх каралеўскіх і магнацкіх фамілій і родаў, гэта гербоўнікі, прамовы, прысвячэнні, панегірыкі знакамітым асобам. Гэта дыярыюшы, мемуары, календары, падручнікі, старэйшы з якіх пазначаны 1507 годам выдання ў Венецыі.
Гэты не многалікі, але каштоўны кнігазбор паказвае на наяўнасць на нашых землях багатых бібліятэк, зацікаўленасць і культурны ўзровень вышэйшых слаёў грамадства XVI - XVIII стагоддзяў нашага краю.
У аснову бібліяграфічнага апісання выданняў XV - XVI стагоддзяў паложаны Прсівйла составленйя бйблнографнческого опйсанйя старопечатных йзданйй. М., 1989, а таксама Кніга Беларусі. Зводны каталог. Мн., 1986. пад рэдакцыяй Г. Я. Галенчанкі.
Апісанні размешчаны ў алфавітным парадку прозвішчаў аўтараў (складальнікаў) ці загалоўку твора. Выданні аднаго аўтара таксама размешчаны ў алфавітным парадку. Доўгія назвы ў загалоўках твораў скарочаны. Прозвішчы аўтараў, якія паходзяць ад тапонімаў, або прозвішчы асоб манаскага ці высокага духоўнага стану падаюцца на агульнапрынятае імя. Выданне 'падаецца на мове арыгінала, гатычнае напісанне ў нямецкай і польскай мовах заменена на сучаснае. Тэкст тытульнага аркуша прыводзіцца поўнасцю з захаваннем асаблівасцей арфаграфіі і пунктуацыі. Выхадныя дадзеныя (месца выдання, выдаўца, месца друкавання, друкарня) прыведзены ў арыгінальнай форме, у дужках пададзена сучасная назва горада ў нацыянальным напісанні. Бібліяграфія не падаецца, таму што выданні апісаны “de visu”, і толькі пры страце тытульнага аркуша прыводзіцца крыніца, па якой гэтае
выданне было ўстаноўлена. Падаюцца ўладальніцкія адзнакі, у якія выносяцца надпісы, штампы, экслібрысы, суперэкслібрысы, уладальніцкая адзнака, цісненая на вокладцы.