• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара  Анатоль Грачанікаў

    Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара

    Анатоль Грачанікаў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 36с.
    Мінск 1980
    19.98 МБ

    ПРА ІВАНА-ГАНЧАРА I ПАЧВАРУ-ЦАРА

    Анатоль Грачанікаў

    'КАЗКА

    ПРА ІВАНА-ГАНЧАРА I ПАЧВАРУ-ЦАРА

    Мінск «Мастацкая літаратура» 1980

    Бел 2

    Г 78

    Мастак

    Таццяна Беразенская

    70881—168

    Г---------- 178—80 4803010000

    М 302(05)—80

    © Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1980.

    ыў-быў у нейкім царстве цар — Усемагутнейшы ўладар.

    Цар як цар:

    Адных любіў, Тых, хто супраць быў,— Забіў.

    У гэтым царстве кожны пан Па тры скуры драў з сялян.

    Тлусцелі сытыя вяльможы, Крычалі:

    — Цар у нас харошы!

    Хаця навокал жабракоў Было, як летам камароў.

    Штогод касіў прыгонных мор, Ды весяліўся царскі двор.

    Музыкі гралі.

    Танцавалі

    Там і паненкі, і панкі.

    I на ўвесь свет Цара ўслаўлялі Прыдворныя пісарчукі.

    I кожны ў дрыжыках глядзеў На церам, дзе сам цар сядзеў.

    Але «намеснік бога» — цар Нікому не паказваў твар. Ніхто з вяльможнага двара He бачыў у жыцці цара. He зналі нават плеткары: Ці малады ён, Ці стары?

    Хацеў пранырлівец аднойчы Спазнаць:

    Каму ж пяюць хвалу?

    Дык ранкам на гандлёвай плошчы Знайшлі нябогу на калу.

    Прыціхлі тлустыя вяльможы, Шапталі:

    — Цар у нас харошы! Ніхто асмеліцца не мог Убачыць:

    Хто ж зямны іх бог?

    На свеце, што ні гавары, Старэюць нават і цары.

    I вось, як цар пачаў старэць

    I ўсё часцей прыгадваць смерць, Рашыў займець ён свой партрэт, Перш чым пакінуць гэты свет.

    Каб на яго маліўся люд

    У царстве вечна там і тут.

    Усемагутны цар зароў:

    — А ну, падаць мне мастакоў! Пара нахлебнікам, пара Намаляваць свайго цара!

    I стражнікі цягнулі іх, Каму урэзаўшы пад дых, Karo агрэўшы бізуном.

    Пад царскім стоячы акном, Чакаў, гадаў прыдворны люд: Які ім вынес цар прысуд?

    Ды ад вышэйшага указу — Намаляваць цара партрэт — Яны ўсе пачалі адразу Смялей глядзець на белы свет.

    I кожны думаў: «Мо мяне

    Вялікі шанец не міне?

    У царскай міласці і ласцы Я буду жыць тады, Бы ў казцы...»

    I выбар ганаровы паў На мастака, што маляваў Вяльмож, іх жонак і сынкоў, Паслоў заморскіх і купцоў. Яшчэ — ён гэтым ганарыцца — Намаляваў саму царыцу.

    На люд зірнуў ён пераможна I — юрк у церам асцярожна.

    Нібы з вясновага загону Чарвяк які, але шпарчэй, Падпоўз лісліва ён да трону, Нат не ўзнімаючы вачэй.

    А калі глянуў, то заенчыў: — О, божа!

    Хто ж цябе скалечыў?!

    Была ў цара адна нага, Нібы зламаная дуга.

    I вока выперла на лоб... He цар, крый божа, А цыклоп!

    — Малюй! —

    Сказаў пагрозна цар, Усемагутнейшы ўладар.

    — Я намалюю, намалюю, Цара ад сораму ўратую. Ці ж можа быць пачварай цар, Нам богам дадзены ўладар?

     

    Ці мала-доўга маляваў —

    I вось партрэт цару падаў.

    Быў на партрэце гэтым цар — Hi даць ні ўзяць — Намеснік бога.

    I вочы, ажывіўшы твар, Глядзелі ўзвышана і строга. Яго кульгавая нага — He паламаная дуга, А трону добрая падпорка. Адразу бачна: Калі дзе

    Хто пад пяту ёй

    Пападзе — Таму навекі Стане горка...

    Ды цар пазелянеў ад злосці, Аж затрашчалі ў целе косці: — Ты не мастак!

    Ты — хлус, лайдак!

    Дык вось ты марыш пра якога Усемагутнага цара!..

    Ну, што ж,

    Ідзі служыць да бога!

    I кат, пакліканы з двара, Рукой нядрогкай— Раз і два!—

    I паляцела галава...

    Пасля — у дрыжыках ад страху, Ўжо не хаваючы тугі, Папоўз да трона, як на плаху, 3 прыдворных мастакоў— другі.

    Прыкінуў ён і так і сяк, Лічыўся ж неблагі мастак,

    I ледзь не выкрыкнуў:

    — Ура! —

    Рашыўшы маляваць цара

    Такім, як ёсць на самай справе: Пачвару хіжага ў няславе.

     

     

    Зрабіў адно суровым вока, А сапсаванае бяльмом Прыўзняў ён трошкі над ілбом, Каб людзі бачылі здалёку, Што цар і цешыць, і карае, Што ласку ён і сілу мае.

    А той, засохлаю нагою, Нібыта косткаю якою, Ён можа кожнага агрэць, Ды так, што можна адубець...

    Калі ж

    Зірнуў цар на малюнак

    Адным крывавым вокам коса, Мастак адчуў, што паратунак Яго чакае на нябёсах:

    Ці ж можа быць пачварай цар, Усемагутнейшы ўладар?

    Цар скаланаўся ўвесь ад гневу, Нібыта ў навальніцу дрэва. Вяльможаў трэсла, як чарот... Ад замка ў розныя канцы

    3 шырокіх крапасных варот Ляцелі стражнікі-ганцы.

    — Хто намалюе з вас цара? — Амаль у кожнага пыталі.

    I людзі ў жудасці маўчалі. Ганцы далей, Далей скакалі:

    — Хто намалюе з вас цара?

    — А што, мо паміраць пара Яго вялікасці?

    To трэба

    Старога падсадзіць на неба,— Сказаў хлапец, Ганчар Іван.

    — Чакайце, Дамайструю збан, Сваёй нявесце падару, Тады вядзіце ўжо к цару.

    Ганцы раней, вядома, хлопца Цягнулі б сілай на вяроўцы, Паддаўшы добрага ляшча. Цяпер жа, нібы паніча, Ды на каня — за рукі, ногі, А ўсім астатнім — Прэч з дарогі!

    I быў прывезены Іван У замак, як заморскі пан.

    — Ты будзеш цар? Здароў, здароў!

    Ты, мабыць, Як дзіцёнак роў. Бач, твар распух. Ці хворы мо? Тады адвар травы дамо. Пап'еш яго ты дзень ці два, I прасвятлее галава.

    Чаму нягеглы ты, худы? I з вокам, бачу, нелады. I нешта левая нага, Нібы зламаная дуга.

    Ты, кажуць, Хочаш мець партрэт, Які б уславіў на ўвесь свет Цябе, цара-уладара?

    Цар здрыгануўся, як гара, I на Івана так зірнуў, Нібы стралой яго праткнуў.

    А што Іван?

    Іван — не пан.

    Да справы прыступіў Іван. Цара круціў ён так і сяк, Нібы ў сваёй ганчарні гляк.

    — Дакруцішся! — Аж буркнуў цар, Усемагутнейшы ўладар.

    «Калі ўжо ўзяўся, як тут быць, Які з цябе партрэт зрабіць? — Стаяў у одуме Іван:

    Усё-ткі цар жа, а не збан...—

    Што гэта?

    На падлозе кроў.

    Відаць, галовы мастакоў Ляцелі тут, як качаны...

    Ці ж вінаватыя яны?»

    I думы хлопца залуналі, Што з веку ў век

    I з года ў год

    Цары народ свой абіралі

    I прыгняталі свой народ.

    I цараванне,

    Панаванне,

    Твая вялікасць, дабрадзей, Па сутнасці, ёсць паляванне, Ёсць паляванне на людзей.

    Ганчар так думаў.

    Маляваў.

    А сярод залы— чорным ліхам

    Цар на адной назе стаяў

    I злосна соп, і цяжка дыхаў.

    — Ну, вось і ўсё! — Сказаў ганчар.— Прымай, гатовы мой тавар.

    Зірнуў цар коса.

    I ажыў.

    Малюнак незвычайны быў.

    Цар выглядаў на тым малюнку, Як бог, Адменнага гатунку.

    На кургане стаяў там цар, Усемагутнейшы ўладар. Прыжмурыўшы сляпое вока, Ён з лука цэліўся высока У неба, дзе жывая цэль, Плыў урачыста журавель.

    А той засохлаю нагою, Што выпіналася дугою, Ён абапёрся на валун... Быў грозны цар, Нібы Пярун.

    He дзеля царскага вар'яцтва Іван карціну маляваў.

    Усёю сілаю мастацтва Ганчар з пачварай ваяваў.

    Аслупянеў і ўбачыў цар, Што у мастацтве цар — ганчар. У царстве побач два цары?! — Памры!—усклікнуў цар. Памры!

    I са сцяны свой лук схапіў. Але Івана не забіў, Сам пасінеў, замармытаў, Упаў ад злосці

    I сканаў.

    Цары трухлеюць і царкі.

    Ды ўсемагутна, несціхана Легендамі цераз вякі Сягае слава

    Пра Івана.

    35 к.

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.