Казкі і вясёлыя гісторыі  Карел Чапек

Казкі і вясёлыя гісторыі

Карел Чапек
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 237с.
Мінск 1997
71.14 МБ

КАРЭЛ ЧАПЕК
МІНСК «ПОЛЫМЯ» 1997
ББК 84(4Чеш)
419
УДК 885.0-93
Пераклад
Я. Курто і А. Чаркасава
Гэта кніга — «Казкі і вясёлыя гісторыі» — пазнаёміць вас з яшчэ адным бокам творчасці славутага чэшскага пісьменніка Карэла Чапека — з казкамі.
Праўда, казкі гэтыя зусім асаблівыя, хутчэй за ўсё не казкі, а вясёлыя, займальныя гісторыі: побач з казачнымі істотамі — русалкамі, дамавікамі, гномамі — у іх дзейнічаюць самыя звычайныя паштальёны, пажарныя, шафёры.
Невычэрпная фантазія, выдумка, бліскучы гумар Карэла Чапека зрабілі гэтыя казкі класічным чытаннем. Кніга ілюстравана самім пісьменнікам і яго братам Йозефам Чапекам.
ISBN 985-07-0139-0
© Т. П. Березмнская, вокладка, 1997
© Я. Курто, А. Чаркасаў, пераклад, 1966
Паштальёнская казка
Хацеў бы я ведаць: калі ёсць казкі пра ўсе на свеце рамёствы і заняткі — пра каралёў, прынцаў і разбойнікаў, пра пастухоў і рыцараў, чарнакніжнікаў, веліканаў, дрывасекаў і вадзянікоў, чаму ж не можа быць хоць адной казачкі і пра паштальёна? Вы толькі паглядзіце, што такое пошта: гэта ж, дальбог, проста нейкае за-
чараванае месца. Вакол там усякія надпісы накшталт «НЕ КУРЫЦЬ!» і «САБАК ВАДЗІЦЬ ЗАБАРАНЯЕЦЦА» і шмат іншых страшных слоў. Паверце мне, столькі аб’яў і закляццяў не знойдзеш у канторы ніводнага чараўніка.
Адным словам, адразу відаць, што пошта — месца таямнічае і незвычайнае.
Скажыце, дзеці, хто з вас бачыў, што робіцца на пошце, калі наступае ноч і яна зачынена? Ага, хацелася б вам паглядзець?
А адзін чалавек — ды ўжо не буду ўтойваць, быў гэта пан Кальбаба, па пасадзе паштальён і пісьманосец,— уласнымі вачыма ўсё
бачыў і расказаў аб усім астатнім паштальёнам і пісьманосцам, а яны — яшчэ і яшчэ, пакуль не дайшло ўсё гэта і да мяне. А я не такі скнара, каб ні з кім не падзяліцца...
Ну, як той кажа, паехалі! Казка пачалася.
У тую пару Кальбабе, па пасадзе паштальёну і пісьманосцу, нешта абрыдла яго паштальёнская работа.
Колькі ходзіць-бадзяецца, бегае, носіцца, падымаецца і спускаецца бедны паштальён! За дзень зробіць ён не меней як дваццаць дзевяць тысяч семсот трыццаць пяць крокаў. Дадай сюды яшчэ восем тысяч дзвесце сорак прыступак — угору і ўніз! Ды і што ён разносіць? Адны позвы, рахункі, газеты і іншыя нікому не патрэбныя штукі, ад якіх ні ладу, ні радасці! I сама пошта — нуднае і кінутае Богам месца, дзе нічога казачнага не здараецца.
Так лаяў пан Кальбаба сваю паштальёнскую службу.
I раптам, уяўляеце, аднойчы ўсеўся ён на пошце каля печы і ад гора заснуў. I няўцям яму было, што ўжо шостая гадзіна. Празваніла на гадзінніку шэсць, усе астатнія паштальёны і пісьманосцы пайшлі і зачынілі пошту, а пан Кальбаба ўсё спаў запёртым, быццам нічога не здарылася.
Было ўжо, відаць, апоўначы, калі яго разбудзіў нейкі шолах, быццам бы мышкі па падлозе бегалі.
— Бацюхны! — сказаў сабе пан Кальбаба.— Аказваецца, тут мышы завяліся. Трэба б было паставіць мышалоўку.
Глядзіць ён, дзе тут мышы, і бачыць, што гэта зусім не мышы, а дамавічкі-паштавічкі. Гэта, ведаеце, такія маленькія і вусатыя гномікі, ростам, як бы вам сказаць, прыкладна з невялікую курачку, з вавёрачку або з ляснога трусіка, а на галовах у іх паштальёнскія шап-
кі, як у сапраўдных паштовых работнікаў, і плашчы-палярынкі, як у сапраўдных пісьманосцаў.
«Эйш, заразы!» — падумаў сам сабе пан Кальбаба, але маўчыць, ні гу-гу, і нават не пікнуў, каб іх не патрывожыць.
I бач ты! Адзін паштавічок раскладае пісьмы, якія раніцай пану Кальбабе давядзецца разносіць; другі сартуе пошту; трэці важыць пасылкі і наклейвае на іх ярлыкі; чацвёрты бурчыць, што вось скрынка не па інструкцыі абвязана; пяты сеў ля акенца касы і пералічвае грошы, як і мае быць прыёмшчыку.
— Вось я так і думаў! —бурчыць гэты гномік.-—Касір аблічыўся на грош. Трэба гэту справу ўладкаваць.
Шосты карлік сядзіць ля тэлеграфнага апарата і выстуквае на ім тэлеграмы — вось гэтак: так-так-так, так тактактак так... Але пан Кальбаба зразумеў, што ён тэлеграфуе: у перакладзе на чалавечую мову гэта значыла:
«Ало, міністэрства сувязі? Каля апарата паштовы гном нумар сто трыццаць адзін. Паведамляю, што ўсё ў парадку. Тчк. Калега эльф Мятлоўсік прастудзіўся, узяў бюлетэнь і не выйшаў на работу. Тчк. Усяго добрага. Тчк».
— Тут ёсць пісьмо ў горад Бамбалімбананда, у людаедскім царстве,— падаў голас сёмы ліліпуцік.— Куды адпраўляць?
— Праз вузел сувязі Беняшоў,— сказаў восьмы карацелька.— Дапішыце там, калега: «Людаедскае царства, чыгуначная станцыя Ніжні Трабізон, паштовае аддзяленне Кашачы гарадок, авіяпоштай». Так, ну вось і ўсё гатова... А што, сябры, ці не перакінуцца нам у карты?
— А чаму б і не? — сказаў першы паштавічок і адлічыў трыццаць два пісьмы.— Вось карты. Можам пачынаць.
Другі паштавічок узяў гэтыя пісьмы і ператусаваў іх.
— Здымаю,— сказаў першы карлік.
— Ну дык здавай,— кажа другі.
— Ну і карта,— прабурчэў трэці,— глядзець няма на што.
— Хаджу,— сказаў чацвёрты і пляснуў пісьмо на стол.
— Гэта мы возьмем,— адазваўся пяты і паклаў сваё пісьмо зверху.
— Крыю! — сказаў шосты і паклаў сваё.
— Ого!—сказаў сёмы,— у нас масць дай Бог!
— А ў мяне казырны туз! —усклікнуў восьмы і накрыў усе пісьмы сваім.
Гэтага, дзеці, пан Кальбаба ўжо не мог вытрываць і ўсклікнуў:
— Даруйце мне, панове дамавікі, што гэта ў вас за гульня?
— А, пан Кальбаба!—сказаў першы паштавічок.— Мы вас, пан Кальбаба, не хацелі
будзіць, але, калі вы
ўжо прачнуліся, то падсаджвайцеся да нас, да кампаніі.
Пан Кальбаба прымусіў паўтарыць запрашэнне і падсеў да паштавічкоў.
— Вазьміце карты,— сказаў другі гномік і падаў яму некалькі пісем.— Можаце хадзіць.
Пан Кальбаба паглядзеў на пісьмы, якія трымаў у руцэ, і сказаў:
— Вы мне прабачце, панове гномікі, але ж у мяне ў руках
не карты, а недастаў-
леныя пісьмы.
— Усё правільна,—
адказаў трэці ліліпуцік.— Гэта і ёсць нашы ігральныя карты.
— Гм...— прамовіў пан Кальбаба.— Вы ўжо, калі ласка, не гневайцеся, панове, але ў ігральных картах павінна быць сямёрка, потым васьмёрка, потым дзевятка, дзесятка і далей валет, дама, кароль і самая старшая — туз. A тут нічога падобнага няма.
— Вы памыляецеся, пан Кальбаба,— сказаў чацвёрты гномік.—Няхай вам будзе вядома:
кожнае пісьмо мае сваё значэнне, гледзячы па таму, што там напісана.
— Самая малодшая карта,—пачаў тлумачыць першы карлік,— гэта так званая сямёрка, або маленькая. Гэта такія пісьмы, у якіх людзі што-небудзь маняць ці выдумляюць.
— Другая малодшая карта — васьмёрка,— працягваў другі гномік.— А гэта пісьмы, якія пішуць толькі па абавязку і неахвотна.
— Трэцяя маленькая карта — дзевятка,— сказаў трэці дамавік.— Гэта тыя пісьмы, якія пішуцца толькі з-за ветлівасці.
— Першая старшая карта — дзесятка,— сказаў чацвёрты. Пісьмо, у якім паведамляецца што-небудзь новае і цікавае.
— Другая старшая карта — валет,— працягваў пяты.— Пісямцо, якое людзі пасылаюць, калі хочуць пацешыць, парадаваць адрасата.
— Далей ідзе дама,— падхапіў шосты.— Гэта — пісьмы сапраўдных сяброў.
— Чацвёртая фігура яшчэ важней: кароль,— дадаў сёмы.— Пісьмо, якое напісана з любоўю.
— А самая вышэйшая карта, або туз,— закончыў восьмы старэнькі,— гэта такое пісьмо, у якім чалавек аддае другому ўсю сваю душу. Гэта ўжо карта, якая крые ўсе астатнія! Вось, напрыклад, пан Кальбаба, калі піша маці свайму дзіцяці або наогул чалавек піша таму, каго любіць больш за самога сябе.
— А-а,— сказаў Кальбаба.— Але хацеў бы я ведаць, як вы пазнаяце, што ў гэтых пісьмах напісана? Мне, панове, вельмі непрыемна было б пачуць, што вы ўскрываеце канверты. Так, браткі, рабіць няможна, гэта значыла б парушаць тайну перапіскі, і я б вас, нягоднікаў, павінен быў за гэта ў паліцыю завесці. Забі мяне пярун, гэта вельмі нядобра — распячатаваць пісьмо, якое не вам адрасавана!
— Гэта мы, пан Кальбаба, і самі ведаем,— сказаў першы паштавік.—Але мы, чалавеча, навобмацак адчуваем, праз канверт, што ў тым пісьме ёсць. Абыякавыя пісьмы навобмацак халодныя, а чым больш у пісьме любові, тым яно цяплейшае.
— А калі мы, паштавічкі, пакладзём нераскрытае пісьмо сабе на лоб,— дадаў другі,— то можам вам прачытаць слова ў слова ўсё, што там напісана.
— Тады, іншая справа,— кажа паштальён Кальбаба.— Але калі ўжо мы з вамі тут сустрэліся, дык я хацеў бы ў вас яшчэ што-коль-
вечы спытаць... калі, канечне, вас, панове, гэта не пакрыўдзіць.
— Для вас, пан Кальбаба,— адказаў трэці гномік,— усё, што хочаце. Пытайцеся.
— Я хацеў бы ведаць,— сказаў Кальбаба,— што, уласна, дамавікі ядуць?
— Усё, што давядзецца,— сказаў чацвёрты карапузік.— Дамавікі, якія жывуць у розных установах, падбіраюць, як тараканы, усё, што вы, людзі, упусціце на падлогу: крошкі хлёба або кавалачак булачкі... Як вы ведаеце, пан Кальбаба, не гэтак ужо і шмат у вас, людзей, яды застаецца...
— Але нам, паштовым дамавікам,— сказаў пяты паштавічок,— жывецца лепш, чым другім. Мы сабе іншы раз варым тэлеграфную стужку замест макаронаў і мажам яе паштовым клеем. Праўда, трэба, каб клей быў з крухмалу.
— Або можна маркі аблізваць,— прыгадаў шосты.— Гэта вельмі смачна, толькі вусы зліпаюцца — проста бяда!
— А больш за ўсё крошкі падбіраем,— расказваў сёмы мужычок-з-пазногцік.— Ведаеце, пан Кальбаба, таму ва ўстановах так дрэнна і падмятаюць, каб для нас заставалася хоць што-небудзь.
— Асмелюся запытаць,— працягваў распытваць Кальбаба,— дзе ж вы тут спіце?
— Вось гэтага мы вам, пан Кальбаба, не скажам,— адказаў восьмы маленькі дзядок.— Калі б людзі ведалі, дзе мы, дамавікі, жывём, то яны б нас адтуль вымелі. He ўжо, гэтага вам ведаць не трэба.
«Ну што ж, не хочаце казаць — так і быць,— падумаў Кальбаба.— Я вас падкаравулю, калі вы пойдзеце спаць!»
I зноў усеўся каля печкі, каб высачыць іх. Але толькі ён там прымасціўся, як пачалі ў
яго самі сабой зліпацца вочы, і раней чым вы злічылі б да пяці, паштальён Кальбаба заснуў і праспаў, як сурок, да самай раніцы.
*
У той раз паштальён Кальбаба нікому нічога не расказваў аб тым, што бачыў. Самі
разумееце, на пошце начаваць забараняецца. Але толькі з таго часу яму ўжо не сумна было разносіць пісьмы людзям.
«Ну, няхай гэта пісьмо,— казаў ён сабе,— халаднаватае, затое вось гэта аж грэе, такое яно гарачае. Яно, напэўна, ад чыёй-небудзь мамачкі!»
I вось аднойчы сартаваў ён на пошце карэс-
пандэнцыю, якую выняў з паштовай скрынкі, каб разнесці яе людзям.
— Родныя вы мае,— сказаў ён раптам,— вось пісьмо ў заклееным канверце, але на гэтым канверце няма ні адраса, ні маркі!
— А-а,— сказаў пан паштмайстар,— зноў нехта апусціў у скрынку пісьмо без адраса!
А ў гэты час якраз на пошце адзін чалавек адпраўляў сваёй маці заказное пісьмо; ён гэта пачуў і кажа:
— Ды хіба бываюць такія аслы, лапухі, разявы і лайдакі, і вярблюды, і балваны, каб пасылаць пісьмо і нават адраса на ім не напісаць?
— Ого!—сказаў паштмайстар.— Ды такіх пісем за год, васпане, набіраецца цэлая куча. Вы, васпане, не паверыце, да чаго людзі непамятлівыя. Напіша пісьмо, паважаны, і потым з ім ляціць на злом галавы да нас і забываецца паглядзець, напісаны там адрас ці не! Дальбог, васпане, гэта бывае часцей, чым вы думаеце.
— Ну і ну! — здзіўляецца наведвальнік.— A што ж з такімі пісьмамі робіце?
— Пакідаем іх, васпан, ляжаць на пошце,— адказаў паштмайстар,— таму што, паважаны, мы не можам іх уручыць.
Кальбаба тым часам пакруціў пісьмо без адраса ў руцэ і прабурчаў:
— Пан паштмайстар, гэта пісьмо такое цёплае, там, напэўна, напісана нешта вельмі шчырае! Я думаю, трэба было б яго даставіць таму, каму належыць.
— Калі там не напісаны адрас, нічога не выйдзе — і ўсё!—адрэзаў пан паштмайстар.
— Дык вы б маглі гэта пісьмо распячатаць,— параіў наведвальнік,— і паглядзець, хто яго напісаў.
— Так рабіць няможна, васпан,— строга сказаў пан паштмайстар,— таму што гэта, вас-
пан, было б парушэннем паштовай тайны, што строга караецца.
I пытанне, здавалася, было вырашана.
Але калі наведвальнік пайшоў, паштальён Кальбаба звярнуўся да паштмайстара:
— Даруйце, пане паштмайстар, але з гэтым пісьмом нам мог бы памагчы нейкі пан паштовы дамавік...
I тут яму прыйшлося расказаць, як аднойчы ноччу ён бачыў за работай паштавічкоў і як гэтыя гномікі ўмеюць чытаць пісьмы, не раскрываючы іх.
Пан паштмайстар задумаўся, а потым сказаў:
— Ах чорт яго бяры, а бадай што гэта можна! Дык вы паспрабуйце, Кальбаба. Калі нам пан паштавічок скажа, што ў гэтым заклееным пісьме напісана, мы, магчыма, даведаемся, каму яно адрасавана.
I ў тую ж ноч Кальбаба застаўся на пошце і стаў чакаць.
Было недзе каля поўначы, калі ён пачуў тупат — туп-туп-туп, быццам мышкі бегалі,— а потым зноў убачыў паштавічкоў, якія сартавалі пошту, і важылі пасылкі, і лічылі грошы, і адбівалі тэлеграмы. А калі ўсё ў іх было гатова, уселіся на падлозе і пачалі гуляць пісьмамі ў дурня.
У гэту мінуту паштальён Кальбаба падаў голас:
— Добры вечар, панове маляўкі!
— А, пан Кальбаба,— адазваўся самы старэйшы паштавічок,— Сядайце-тка з намі гу~ ляць у карты.
Кальбаба не прымусіў сябе ўгаворваць і прысеў на падлогу.
— Хаджу,— сказаў першы малы і паклаў сваю карту на падлогу.
— Крыю,— сказаў другі.
— А я козырам!—адазваўся трэці.
Тут дайшла чарга да пана Кальбабы, і ён паклаў закрытае пісьмо на тры першыя карты.
— Выйгралі, пан Кальбаба,— сказаў першы дамавік.— Вы пайшлі самай старшай картай — чырвенным тузам.
— Прабачце, калі ласка,— адказаў пашталь ён Кальбаба,— а вы ўпэўнены, што гэта туз?
— Каму-каму, а мне б гэтага не ведаць! — сказаў гномік.— Гэта ж пісьмо напісаў юнак дзяўчыне, якую ён любіць больш, чым самога сябе.
— А мне чамусьці здаецца, што гэта не так,— наўмысля сказаў паштальён Кальбаба.
— Дарэмна сумняваецеся,— адказаў карлік.— А калі не верыце, дык я вам зараз гэта пісьмо прачытаю.
Ён узяў пісьмо, паклаў яго сабе на лоб, заплюшчыў вочы і пачаў чытаць:
«Дорогая моя Маржэнка... (Тут тры арфаграфічныя памылкі,— сказаў паштавічок,— трэба пісаць «дарагая мая».) Пішу табе, што атрымаў месца шафёра і калі хочы можым згуляць віселле напешы мне калі мене яшчэ любіш атпішы як хутчэй твой Францік».
— Ну, вялікі вам дзякуй, пане дамавік,— сказаў Кальбаба,— іменна гэта мне і трэба было ведаць. Вельмі вам удзячны.
— Няма за што,— адказаў гномік.— Але, ня хай гэта будзе вам вядома, тут шмат граматычных памылак. Так, школа Франціку карысці не дала!
— Мне б толькі даведацца, якая гэта Маржэнка ці што гэта за Францік,— прамармытаў Кальбаба.
— Нічым не магу дапамагчы,— сказаў маленькі паштавічок.— Гэтага там не напісана.
Назаўтра раніцай расказаў паштальён
Кальбаба пану паштмайстру, што пісьмо напісаў якісь шафёр Францік нейкай паненцы Маржэнцы і што гэты пан Францік збіраецца з паненкай Маржэнкай жаніцца.
— Ах, каб цябе! — закрычаў пан паштмайстар.— Значыць, у нас у руках вельмі важнае пісьмо, трэба, каб дзяўчына яго атрымала!
— Я б ёй пісямцо мігам даставіў,— сказаў паштальён Кальбаба,— калі б я толькі знаў, як нашу паненку Маржэнку завуць па-сапраўднаму і ў якім горадзе, на якой вуліцы і ў якім нумары дома яна жыве.
— Так бы, пан Кальбаба, кожны мог,— сказаў пан паштмайстар.— Для гэтага не трэба і паштальёнам быць. Але мне вельмі хацелася б, каб дзяўчына атрымала пісямцо.
— Добра, пан паштмайстар,— згадзіўся паштальён Кальбаба,— тады я дзяўчыну знайду, хаця б мне цэлы год давялося бегаць і абысці ўвесь белы свет!
3 гэтымі словамі паклаў ён у сваю паштальёнскую сумку таямнічае пісьмо і акраец хлеба, перакінуў сумку цераз плячо і адправіўся на пошукі.
Хадзіў, хадзіў паштальён Кальбаба па белым свеце і ўсюды распытваў, ці не жыве тут дзяўчына Маржэнка, што чакае пісьма ад свайго жаніха — шафёра Франціка. I абышоў ён усю Літамяржыцкую акругу, і Лаунскую, і Ракаўніцкую, і Плзень, і Дамажліцы, прайшоў Пісак, і Будэйавіцы, і Пржалоўчскую акругу, і Табар з ваколіцамі, і Часлаўскую акругу, і Градзец, і Йігынскую, і Баляслаўскую акругі, пабываў у Кутнай Гары, Літамышлі, Тршабане, Ваднянах, Сушыцы, Пржыбраме, Кладна і Младой Баляславе, і ў Войціцах, і ў Трутнаве, і ў Сабатцы, і ў Турнаве, і ў Сланіш, і ў Пелгржымаве, і ў Добрушцы, нават у Упіцы і ў Гранаве, і ля Сямі Халуп, і на Кракорцы быў, і ў Залессі,—ну, словам, карацей кажучы, усюды, і ўсюды распытваў пра дзяўчыну Маржэнку.
Маржэнак ён у Чэхіі знайшоў, зразумела, мноства — агульным лікам сорак дзевяць тысяч дзевяцьсот восемдзесят, але ні адна з іх не чакала пісьма ад шафёра Франціка. Некаторыя з іх чакалі пісьма ад якога-небудзь шафёра, але толькі аказвалася, што яго звалі не Францікам, а Тонікам, або Уладзіславам, або Вацлавам, Іозефам, або Яролімам, або Лойзікам, або Фларыянам, ці Іржыкам, або Іяганам, або Ваўрынцам. Трапляліся нават і Дамінік, Вендзялін і Еразім, але толькі не Францік.
А некаторыя з гэтых Маржэнак зноў жа чакалі пісьма ад нейкага Франціка, толькі той^
у сваю чаргу, не быў шафёрам, а слесарам або фельдфебелем, сталяром ці кандуктарам, іншы раз нават аптэкарам, шпалершчыкам, цырульнікам або краўцом, але ні кропелькі не шафёрам.
I так паштальён Кальбаба павандраваў па белым свеце роўненька год і адзін дзень, але
ўсё не мог уручыць пісьмо той самай, адзінай Маржэнцы. Многа ён усяго пабачыў: бачыў гарады і сёлы, палі і лясы, узыход і захад сонца, прылёт жаваранкаў і прыход вясны, сяўбу і жніво, грыбы ў лесе і спеючыя слівы, бачыў у Жатцы хмель, а ў Іельнічы вінаград, у Тршыбоні карпаў, а ў Пардубіцах пернікі, a калі прайшоў роўна год гэтага бескарыснага
хаджэння, сеў ён, самотны, ля дарогі і сказаў сабе:
— Значыць, усё дарэмна. Відаць, гэту Маржэнку мне ніколі не знайсці!
Ледзь не заплакаў ён ад жалю. Шкода яму было Маржэнку, што не атрымала яна пісьма ад юнака, які любіў яе больш за жыццё; шкадаваў ён і шафёра Франціка, чыё пісьмо не мог даставіць; шкадаваў і самога сябе — ён жа столькі напакутаваўся з гэтым пісьмом, столькі дарог абхадзіў у непагадзь і спёку, у холад і слату, і ўсё дарэмна!
Сядзіць ён каля дорогі, бядуе і бачыць, што па дарозе едзе нейкая машына. Едзе паціхеньку — так, кіламетраў шэсць у гадзіну. I паштальён Кальбаба сказаў сабе: «Мабыць, якаянебудзь разваліна. Ледзьве цягнецца!»
Але калі машына пад’ехала бліжэй, бачыць ён, што гэта — праваліцца мне на гэтым месцы!—шыкарны, васьміцыліндровы «РольсРойс», за рулём сядзіць журботны, апрануты ў чорнае шафёр, а ў машыне журботны, апрануты ў чорнае гаспадар.
I калі гэты журботны чалавек убачыў каля дарогі пакутлівага паштальёна Кальбабу, ён загадаў спыніць машыну і сказаў:
— Сядайце, паштальён, я вас крыху падвязу.
Паштальён Кальбаба абрадаваўся, таму што ў яго пасля такой доўгай дарогі ўжо ногі не хадзілі. Сеў ён побач з гэтым журботным чорным чалавекам, і машына зноў паціхеньку, журботна кранулася далей.
Калі праехалі яны гэтак кіламетры тры, загаварыў паштальён Кальбаба:
— Асмелюся запытацца ў вас, гаспадар: вы, напэўна, едзеце некага хаваць?
— He,— глухім голасам сказаў журботны чалавек.— Чаму вы думаеце, што мы едзем некага хаваць?
— Ну,— сказаў паштальён Кальбаба,— таму што вы, васпан, выглядаеце такім журботным.
— Я таму такі журботны,— замагільным голасам адказаў чорны чалавек,— што мая машына едзе так ціха і сумна.
— Та-ак,— сказаў паштальён Кальбаба.— А дазвольце, ваша міласць, даведацца, чаму, уласна, гэты пан шафёр такі журботны?
— Таму, што ён не атрымаў адказу на пісьмо, якое адправіў па пошце роўна год і дзень таму назад,— адказаў чорны чалавек.— Ён, разумееце, напісаў сваёй мілай, а яна яму не адказала. Вось ён і думае, што яна яго ўжо не кахае.
Як толькі паштальён Кальбаба гэта пачуў, ён закрычаў:
— А дазволю сабе спытаць вас, ці не завуць вашага шафёра Францікам?
— Яго завуць Францішкам Свабодай! —адказаў чалавек у чорным.
— А тую паненку завуць Маржэнкай, так? — хуценька спытаў паштальён Кальбаба.
Тут адклікнуўся журботны шафёр і сказаў з жальбой:
— Марыя Навакова завуць тую няверную, што забыла пра наша каханне.
— Ага!—закрычаў паштальён Кальбаба радасна.— Мілы вы мой, дык гэта вы той расцяпа, зануда, блытанік, брыль, лапух, бесталковіца, зявака, пятрушка, разгільдзяй, той ненармальны, прыдурак, забыўлівы, няўклюда, пудзіла гарохавае, той пень, тая дубіна, тая калода і тое бервяно, тая задрыпа і той разявака, што нам падкінуў у паштовую скрынку пісьмо без адраса і без маркі? Божачка, як жа я рады, што маю гонар з вамі пазнаёміцца! Ну ці магла вам Маржэнка адказаць на пісьмо, калі яна да гэтага часу ваша пісьмо не атрымала?
— Дзе, дзе маё пісьмо?— закрычаў шафёр Францік.
— Ну,—сказаў паштальён Кальбаба,— калі вы мне скажаце, дзе ваша Маржэнка жыве, дык пісьмо, хай вам будзе вядома, мы ёй даставім. Праваліцца мне, як-ніяк я ўжо роўна год і адзін дзень нашу гэта пісьмо ў сумцы і шукаю па ўсім свеце вашу паненку Маржэнку! Галубок вы мой, ну-тка, жыва, без затрымкі, у момант і без усякіх адкладванняў давайце мне адрас гэтай Маржэнкі, і я пайду і даўстаўлю ёй пісьмо!
— Нікуды вы, міленькі, не пойдзеце,— сказаў гаспадар.— Я вас туды давязу. Гэй, Фран-
цік, цяпер дай газу — і паехалі да вашай Маржэнкі!
He паспеў ён дагаварыць, як шафёр Францік паддаў газу, машына рванулася і панеслася — мілыя вы мае! — шэсцьдзесят, семдзесят, восемдзесят кіламетраў, сотню, сто
дзесяць, сто дваццаць, сто пяцьдзесят, хутчэй і хутчэй! Матор так і роў, выў, гуў і пеў ад радасці, і чорны чалавек вымушаны быў абедзвюма рукамі трымаць капялюш, каб ён не зляцеў, паштальён Кальбаба з усяе сілы трымаўся за сядзенне, а шафёр Францік толькі пакрыкваў:
— Ну, як едзем, а? Сто восемдзесят кіламетраў у гадзіну! Эгэ-гэй! Ды мы ж не едзем,
мы проста ляцім па паветры! Зірніце, як дарога сцелецца! У нас крыллі выраслі!
I калі яны праляцелі гэтак некаторы час са скорасцю сто восемдзесят сем кіламетраў, паказалася прыгожая беленькая вёсачка — так,
канечне ж, гэта быў Лібнятаў,— і шафёр Францік сказаў:
— Ну, вось мы і прыехалі!
— Тады спыніце машыну,— сказаў чалавек у чорным, і аўтамабіль прызямліўся каля вёскі.
— Што, добры ход у маёй машыны, а? — радаваўся чорны чалавек.—А цяпер, пан Кальбаба, уручайце гэтай паненцы Маржэнцы пісьмо.
— А можа,— сказаў паштальён Кальбаба,— пан Францік ёй лепш вусна скажа, што
ў гэтым пісьме напісана? У пісьме ж, што ні кажы, мноства граматычных памылак!
— Што вы! — жахнуўся Францік.— Мне сорамна ёй на вочы паказацца, бо столькі часу яна ад мяне ні слоўца не атрымлівала!.. I затым,— дадаў ён паныла,— яна, напэўна, забылася пра мяне і ні кропелькі мяне не кахае... Глядзіце, пан Кальбаба, яна жыве вунь у тым доміку, у якім акенцы такія светлыя-светлыя, як вада ў крыніцы.
— Ну, я пайшоў,— сказаў паштальён Кальбаба, засвістаў, як паложана: «Едзе, едзе паштальён, едзе, едзе пошта!» — і пакрочыў з правай нагі да доміка. А там каля светлага акенца сядзела бледная дзяўчына і штосьці шыла.
— Памагай Божа, паненка,— сказаў ёй паштальён Кальбаба.— Падвянечную сукенку сабе шыеце?
— Ды не,— сумна сказала паненка Маржэнка,— саван я сабе шыю...
— Ну-ну-ну!—спачувальна сказаў паштальён Кальбаба.— Ай-я-яй, бацюхны мае, уратуй і схавай! Што вы такое гаворыце? Хіба вы, паненка, хворая?
— He, я не хворая,— уздыхнула паненка Маржэнка,— але сэрца маё разрываецца ад гора...— I палажыла сабе руку на сэрца.
— Ды Божа ж мой,— закрычаў паштальён Кальбаба,— не спяшайцеся вы, паненка Маржэнка, траціць надзею! Асмелюся запытацца: чаму, уласна, у вас сэрца баліць?
— Таму што ўжо роўна год і адзін дзень,— ціха адказала паненка Маржэнка,— ужо роўна год і адзін дзень чакаю я аднаго пісямца, якое ўсё не прыходзіць і не прыходзіць.
— Падумаеш, гора!—суцешыў яе паштальён Кальбаба.— Вось я таксама роўна год і адзін дзень нашу ў сумцы адно пісямцо і не
ведаю, каму б яго ўручыць... Ведаеце што, шаноўная Маржэнка? Аддам я гэта пісьмо вам!
I з гэтымі словамі падаў ёй пісьмо.
Паненка Маржэнка яшчэ больш пабляднела.
— Пан паштальён,— сказала яна ціхім голасам,— гэта пісьмо, мабыць, не мне — на ім жа і адраса няма!
— Ды вы толькі расклейце,— настойваў паштальён Кальбаба.— Калі яно не вам — вернеце мне яго, і справе канец!
Паненка Маржэнка дрыжачымі рукамі распячатала канверт, і, як толькі яна пачала чытаць, твар яе запунсавеў.
— Ну што,— спытаў паштальён Кальбаба,— аддасце назад мне гэта пісьмо ці не?
— Нізавошта!—усклікнула паненка Маржэнка, і вочы яе заззялі ад радасці.— Пан паштальён, ды гэта ж і ёсць тое самае пісямцо, якога я чакала роўна год і адзін дзень! Пан пісьманосец, я проста не ведаю, што вам за яго даць!
— He ведаеце? Ды я вам гэта скажу,— адказаў паштальён Кальбаба.— Дайце мне дзве кроны даплаты, таму што пісьмо ваша было без маркі. Даплатное, зразумела? Цьфу ты, праваліся ўсё, праз гэтыя няшчасныя дзве кроны я і бегаю цэлы год і адзін дзень!.. Так, вялікі дзякуй! — дадаў ён, калі атрымаў дзве кроны.— А адказу, паненка, тут нехта чакае...— I кіўнуў галавой шафёру Франціку, які стаяў за вуглом.
А пакуль Францік атрымліваў адказ, паштальён Кальбаба прысеў побач з чорным чалавекам і загаварыў:
— Роўна год і адзін дзень, ваша міласць, бегаў я з гэтым пісьмом, ну, і недарэмна! Узяць хоць бы тое адно, колькі я ўсяго пабачыў! Якая прыгожая і харошая наша зямля
дзе ні вазьмі— ці каля Плзеня, ці каля Горыцы або каля Табора!.. Ага, пан Францік ужо вяртаецца. Яно, вядома, такую справу хутчэй уладзіш асабіста, чым пісьмом без адраса.
Шафёр Францік нічога не сказаў, але вочы ў яго так і ззялі.
— Што ж, паехалі, пан шэф? — запытаў ён.
— Паехалі,— сказаў чалавек у чорным.— Толькі спачатку падкінем пана Кальбабу на пошту.
Шафёр ускочыў у кабіну, націснуў старцёр, пераключыў скорасць і счапленне, і машына кранулася плаўна і лёгка, нібыта ў сне.
I ўжо будзьце ўпэўнены, стрэлка спідометра ў момант паказала сто дваццаць кіламетраў у гадзіну!
— Ну і ход жа ў машыны!—захапляўся чалавек у чорным.— А ўсё таму, што яе вядзе шчаслівы шафёр!
I ўсе яны як не трэба лепш прыехалі на месца. I мы з вамі таксама.
Разбойніцкая казка
Было гэта страшэнна даўно — гэтак даўно, што і нябожчык стары Зялінка гэтага не памятаў, а ён-та ведаў і майго тоўстага прадзеда, хай зямелька яму будзе пухам.
Дык вось, у тыя часы гаспадарылі на гарах Брэндах славуты злы разбойнік Нягодніё, самы страшны ліхадзей з усіх ліхадзеяў, са сваімі дваццаццю адным падручным, пяццюдзесяццю злодзеямі, трыццаццю маленькімі злодзейкамі і двумастамі памагатымі і ўкрывальнікамі.
I ўяўляеце, гэты самы Нягодніё падкаравульваў на вялікай дарозе альбо перад Поршычам, альбо перад Касцельцам, a то і перад" Гронавам, калі паедзе які-небудзь там купец, багаты яўрэй ці рыцар на кані. Тут ён выходзіў на дарогу, роў на яго страшным голасам і адбіраў усё дабро; ды яшчэ абрабаваны павінен быў радавацца, што Нягодніё яго не
зарэзаў, не застрэліў або не павесіў на суку. Вось які ліхадзей і душагуб быў гэты Нягодніё!
Едзе сабе які-небудзь купчык па дарозе, пакрыквае конікам «тпру» ды «но» і радуецца, што вось прадасць у Трутнаве свой тавар. A калі ўедзе ў лес, стане яму страшнавата, хаця б не напалі разбойнікі, і ён, каб ніхто нічога не падумаў, насвіствае сам сабе вясёлую песеньку. I раптам выйдзе з лесу чалавечына ростам з гару, таўсцейшы за нашага пана Шмякайлу, ды яшчэ на дзве галавы вышэйшы; прытым да таго вусаты, што з-за вусаў морды не відаць. Уявіце, як сябе адчувае купец, калі такі дзяцюк стане перад яго конікамі, гаркне: «Кашалёк або жыццё!»— і навядзе на яго пісталет, ды не пісталет, а цэлую гармату!
Ясна, што купец аддае яму свой кашалёк, а Нягодніё ў яго забірае да таго ж і тавар, і коней, і кафтан. Абдзярэ яго як ліпку ды яшчэ бізуном паддасць, каб яму, беднаму, лягчэй было бегчы дадому. Ды ўжо, кажу я вам, быў гэты Нягодніё чысты шыбенік!
Але паколькі вакол, куды ні глянь, не было другога разбойніка (толькі недзе каля Маршова быў нейкі, але супраць Нягодніё ён быў проста кураня), ішоў у Нягодніё разбойніцкі промысел вельмі добра, і неўзабаве зрабіўся ён багацейшым за іншага рыцара. А так як у яго быў маленькі сынок, стары разбойнік і падумаў:
«Што ж, аддам я яго куды-небудзь на вучобу! Няхай абыдзецца мне гэта ў якіх дзве тысячы — не бяда, не збяднею. Няхай навучыцца нямецкай ды французскай, хай умее гаварыць «бітэ шон» і «жэвузем», і граць на фартэпіянах, і танцаваць кадрыль, і есці з талеркі, і выціраць нос хустачкай, як гэта трэба па... як яго?.. Этыкету. Хоць я ўсяго
толькі разбойнік, а сын у мяне няхай будзе не горш за якога-небудзь графчыка! Калі я так вырашыў — значыць, усё!»
Сказаў ён так, пасадзіў маленькага Нягодніё перад сабой на каня і вось ужо мчыцца ў Браўмаў. Там ён ссадзіў сыночка з каня перад манастыром бенедыкцінцаў і, грозна пазвоньваючы шпорамі, пайшоў проста да айца настаяцеля.
— Святы айцец,— сказаў ён страшным голасам,— пакідаю вам свайго хлапчука на выхаванне, каб вы яго навучылі есці, смаркацца і танцаваць, гаварыць «бітэ шон» і «жэвузем» і ўсяму, што павінен ведаць і ўмець сапраўдны кавалер. А тут,— дадаў ён,— мяшок дукатаў, луідораў, фларынаў, піястраў, рупій, дублонаў, чырвонцаў, талераў, гіней, сярэбраных грывенікаў, галандскіх залатых, напалеондараў, для таго, каб ён у вас мог жыць, як сынок князя.
Сказаў, павярнуўся на абцасах — і назад у лес, пакінуўшы айцам бенедыкцінцам маленькага Нягодніё на апекаванне.
Так вось і стаў маленькі Нягодніё вучыцца ў айцоў-манахаў разам з мноствам княжанят, графянят і іншых багатых хлапчукоў. I тоўсты айцец Спірыдон навучыў яго гаварыць: па-нямецку «пітшон» і «горзама дзінр»*, а патэр Дамінік убіваў яму ў галаву розныя ўсякія французскія «трэшармо» і «сільвупла»”; пан айцец Амадзеус вучыў юнага Нягодніё, як рабіць рэверансы, менуэты і быць прыстойным, а айцец-рэгент Краўнер навучыў яго смаркацца так, што гук быў тонкі, нібы ў флейты, або пяшчотны, як у кларнета, а не
* Скажонае нямецкае «бітэ шон» — калі ласка і «гехорзамер дзінэр» — гатовы вам служыць.
** Скажонае французскае «трэ шарман» і «сіль ву пле» — вельмі прыемна і калі ласка.
трубіць, як басэтля, фагот, фанфара або іерыхонская труба карнет-а-пістон або аўтамабільны клаксон, як звычайна гэта рабіў стары Нягодніё. Карацей кажучы, вывучылі яго ўсяму, што павінен умець рабіць сапраўдны кавалер.
Словам, стаў наш юны Нягодніё ў сваім чорным аксамітным убранні з карункавым жабо вельмі мілым юнаком і зусім-зусім забыўся, што рос ён некалі ў разбойніцкім логаве ў дзікіх гарах Брэндах і што яго бацька, стары ліхадзей і разбойнік, хадзіў у бычынай шкуры, накрываўся конскай папонай і еў сырое мяса проста голымі рукамі, як належыць усім разбойнікам.
Карацей кажучы, юны Нягодніё вызначаўся ведамі і выхаваннем, і якраз, калі ён асабліва пайшоў угору ў навуках, загрымелі конскія капыты перад браўмаўскім манастыром. 3 каня саскочыў калматы слуга, забарабаніў у вароты, а калі яго ўпусціў брат-брамнік, грубым голасам сказаў, што прыехаў па маладога пана Нягодніё, што, нібы, яго бацька — стары Нягодніё — збіраецца паміраць і кліча да сябе адзінага сына для перадачы сваёй справы.
Тут малады Нягодніё ў слязах развітаўся з айцамі-бенедыкцінцамі, з усімі астатнімі панічамі і студэнтамі і паехаў на Брэнды, раздумваючы, якую ж справу хоча яму перадаць бацька, і клянучыся сабе ў душы, што будзе паводзіць сябе богабаязліва, высакародна і з прыкладнай пачцівасцю да ўсіх людзей.
Так прыехалі яны на Брэнды, і слуга прывёў маладога пана да смяротнага ложа бацькі.
Стары Нягодніё ляжаў у вялізнай пячоры на кучы бычыных шкур, пакрыты конскай папонай.
— Ну што, Вінцук,— з цяжкасцю прамовіў ён,— вядзеш, гультай, майго хлапчука?
— Дарагі татачка,— усклікнуў юны Нягодніё, падаючы на калені,— няхай беражэ вас Гасподзь Бог доўгія гады на радасць блізкім і да вялікай гордасці ўсіх вашых нашчадкаў!
— Спакойна, хлопец,— сказаў стары разбойнік.— Сёння я адпраўлюся ў пекла, і няма ў мяне часу на твае фіглі-міглі. Думаў я, што пакіну табе такую спадчыну, каб ты мог жыць без турбот. Але, забі мяне пярун на гэтым месцы, надышлі, відаць, для нашага рамяства апошнія часы!
— Ах, татухна,— уздыхнуў юны Нягодніё,— я ж ні кропелькі не ведаў, што вы жывяце ў беднасці.
— Эх-хэ-хэ!—прамармытаў стары.— Ці ведаеш, у мяне падагра. Даводзілася працаваць недалёка ад дому. А самы блізкі бальшак купцы, трасца ім у бок, аб’язджалі. Самая пара зараз, каб маёй справай заняўся хто-небудзь маладзейшы.
— Дарагі татачка,— з запалам сказаў юнак,— клянуся вам усім на свеце, што буду працягваць вашу справу, і абяцаю выконваць яе чэсна, з любоўю і ўсёй пачцівасцю.
— He ведаю, як выйдзе з пачцівасцю,— прабурчаў стары.— Я асабіста, праўда, рэзаў толькі тых, якія брыкаліся. Але кланяцца, сынок, нікому не кланяўся. Разумееш, да нашай справы гэта неяк не пасуе.
— А якое ж, дарагі татачка, ваша рамяство?
— Разбой,— сказаў стары Нягодніё і памёр.
Так застаўся юны Нягодніё зусім адзін на свеце, узрушаны да глыбіні душы як смерцю старога бацькі, так і тым, што даў яму клятву стаць разбойнікам.
Праз тры дні прыйшоў да яго той самы
калматы слуга Вінцук і сказаў, што няма чаго есці і пара брацца за работу.
— Дарагі Вінцук,— жаласліва сказаў юны Нягодніё,— а ці нельга як-небудзь абысціся без гэтага?
— Эйш які! — адказаў грубіян Вінцук.— Тут табе манашак не прынясе фаршыраваных галубоў. He думай. Хто хоча есці, павінен працаваць.
Узяў тады юны Нягодніё лепшы пісталет, сеў на каня і паехаў на вялікую дарогу, на дарогу — як жа гэта яе? — да Батневіц. Там ён засеў у засаду і пачаў чакаць, калі паедзе які-небудзь купец, каб яго абрабаваць. I сапраўды, праз гадзіну-другую паказаўся на дарозе суконшчык, які ехаў у Трутноў.
Малады Нягодніё выйшаў з засады і нізка пакланіўся. Суконшчык здзівіўся, што яму кланяецца такі прыгожы пан, але таксама пакланіўся і сказаў:
— Добрага здароўя, ваша міласць!
Нягодніё падышоў бліжэй і зноў пакланіўся.
— Даруйце,— сказаў ён пачціва.— Спадзяюся, я вам не перашкодзіў?
— Што вы, Бог з вамі! — адказаў суконшчык.— А чым я магу вам служыць?
— Вельмі прашу вас, васпан,— працягваў Нягодніё.— He палохайцеся. Я— разбойнік, страшны Нягодніё з Брэнд.
Суконшчык быў чалавек бывалы і ні кроплі не спалохаўся.
— Вось дык штука!—весела сказаў ён.— Дык, значыць, мы калегі. Я ж таксама разбойнік, крывавы Чапелка з Касцельца. Хіба вы мяне не ведаеце?
— He меў гонару,— адказаў Нягодніё збянтэжана.— Я тут, пан калега, упершыню. Я толькі што атрымаў у спадчыну справу свайго бацькі.
— Ага,— сказаў пан Чапелка,— вы нашчадак старога Нягодніё з Брэнд? Так, так. Гэта старая, славутая разбойніцкая фірма. Вельмі саліднае прадпрыемства, пан Нягодніё. Віншую вас! Але ведаеце што? Я ж быў вялікім сябрам вашага нябожчыка бацькі. Неяк раз мы з ім сустрэліся, а ён мне і кажа: «Слухай, крывавы Чапелка! Мы з табой суседзі і калегі, дык давай падзелімся па-чэснаму: вялікая дарога ад Касцельца да самага Трутнова будзе твая, і на ёй будзеш рабаваць ты адзін». Сказаў ён так, мы з ім па руках і ўдарылі.
— Ах, тысячу разоў прашу прабачэння! — пачціва адказаў юны Нягодніё.— Я ж зусімзусім не ведаў, што тут ваш участак. Мне шчыра шкада, што я сюды ўварваўся.
— Ну, першы раз не лічыцца,— гаворыць хітры Чапелка.— А яшчэ ваш бацька сказаў: «Слухай-тка, крывавы Чапелка: калі толькі сюды я або хто-небудзь з маіх людзей хоць
hoc суне, ты можаш у яго ўзяць пісталет, і шапку, і камзол, каб ён помніў, што гэта твая гаспадарка». Так вось і сказаў ваш стары бацька.
— У такім выпадку,— адказаў юны Нягодніё,— я вымушаны пакорліва прасіць вас, каб вы прынялі гэтыя пісталеты з насечкай, мой берэт з сапраўдным страусавым пяром і гэты камзол з агліцкага аксаміту на ўспамін і ў доказ маёй глыбокай павагі, а таксама жалю аб тым, што зрабіў вам такую непрыемнасць.
— Што ж, так і быць,—прамовіў у адказ Чапелка,— давай-тка свае рэчы сюды. Першы раз дарую табе. Але болей, мілы мой, каб я цябе тут не бачыў... Но-о, конікі! 3 Богам, пан Нягодніё!
— Блаславі вас Госпадзі, высакародны і добры чалавек! — крыкнуў услед яму юны Нягодніё і вярнуўся на Брэнды не толькі без здабычы, але і без свайго ўласнага камзола.
Там яго Вінцук у дадатак яшчэ добра адлаяў і строга наказаў, каб ён у наступны раз без усякіх размоў зарэзаў і абабраў першага, хто трапіцца.
I вось на другі дзень юны Нягодніё стаў каравуліць са сваёй тоненькай шпагай на вялікай дарозе каля Збечніка. Праз некаторы час на дарозе паказаўся вялізны воз, поўны рознага дабра.
Юны Нягодніё выйшаў з засады і закрычаў:
— На вялікі жаль, давядзецца мне, васпан, вас закалоць! Прашу вас памаліцца і хуценька падрыхтавацца да смерці.
Возчык укленчыў, пачаў маліцца і думаць, як бы яму выкруціцца з гэтай гісторыі. Прачытаў «Отча наш» раз, другі, але ніякай хітрасці яму ў галаву не прыходзіла. Ужо дзесяты і дваццаты раз прачытаў, а толку ніякага.
— Ну як, васпан,— закрычаў юны Нягодніё,
2 Зак. 89
33
напускаючы на сябе грозны выгляд,— гатовы вы да смерці?
— Куды там! — сказаў возчык.— Я ж вялікі грэшнік — трыццаць гадоў як не быў у царкве, лаяўся, блюзнерыў, гуляў у косці і наогул грашыў на кожным кроку. Вось калі б я змог у Поліцы паспавядацца, то мне б, напэўна, Гасподзь грахі адпусціў і не адправіў бы маю душу ў пекла... Ведаеце што? Я ў момант злётаю ў Поліцу, а калі паспавядаюся, вярнуся, і вы мяне заколеце.
— Добра,— згадзіўся Нягодніё.— Я вас тады пачакаю тут, каля воза.
— Угу,— сказаў возчык.— Толькі вы мне, калі ласка, пазычце вашага коніка, каб я хутчэй вярнуўся.
I на гэта згадзіўся пачцівы разбойнік. Возчык сеў на каня Нягодніё і паехаў у Поліцу, а Нягодніё выпраг яго коней і пусціў іх пасвіцца.
Але возчык гэты быў вялікі хітрэц. Ён не паехаў у Поліцу на споведзь, а даехаў толькі да першай карчмы і там расказаў, што на вялікай дарозе яго чакае разбойнік; ды яшчэ ў карчме выпіў для куражу, узяў там трох работнікаў і напаў на Нягодніё. Учацвярых яны страшэнна аддубасілі беднага Нягодніё і гналіся за ім да самых гор. Так пачцівы разбойнік вярнуўся ў сваю пячору пабіты і абрабаваны.
Трэці раз паехаў Нягодніё на вялікую дарогу каля Находа і пачаў чакаць, якую здабычу пашле яму лёс. Вось едзе вазок, пакрыты брызентам, а на ім гандляр вязе на кірмаш у Наход распісныя пернікі.
Выйшаў тут юны Нягодніё на дарогу і крыкнуў:
— Здавайся, добры чалавек: я разбойнік! (Так яго навучыў калматы Вінцук.)
Гандляр спыніў каня, пачухаў патыліцу, a потым прыўзняў брызент і кажа:
— Гэй, старая, тут нейкі пан разбойнік.
Тут брызент развярнуўся, з-пад яго вылезла тоўстая кабета, узяла рукі ў бокі і напусцілася на юнага Нягодніё:
— Ах ты, антыхрыст, ах ты, бандыт, бязбожнік, нягоднік, башыбузук, зладзюга, узломшчык, шыбенік, ах ты, грэшнік, галаварэз, грубіян, ах ты, грабіцель, дармаед, вожыкава галава, блюзнер, жывадзёр, ах ты, брыдота, звер, ах ты, Ірад, гад, ідал, ах ты, Каін, крывасмок, катаржнік, ах ты, гультай, лодар, людаед, як ты можаш нападаць на чэсных і добрасумленных людзей?
— Даруйце, васпані,— разгублена прамовіў
Нягодніё,— я нават не ўяўляў, што ў карэце ёсць дама...
— Яно адразу відаць, што ёсць,— працягвала гандлярка,— і яшчэ якая дама!.. Ах ты, Махамет, цемрашал, паразіт, нехрысць, нахабнік, балбес, гарэзнік, ах ты, злачынец, паршывец, падманшчык!..
— Тысячу прабачэнняў, васпані, калі я вас напужаў! — аж замаліўся Нягодніё ў страшэнным збянтэжанні.— Трэшармэ, мадам, сільвупле, запэўніваю вас, што я самым шчырым чынам, чынам...
— Прэч з вачэй маіх, нягоднік,— крычала паважаная дама,— пакуль я табе не сказала, што ты паганец, пустазвон, нікчэмны чалавек, разбойнік і Рынальда Рынальдзіні, сатана, турэмная птушка, баязлівец, тыгр, татарын, турак, тыран і крымінальнік!..
ІІрацягу юны Нягодніё ўжо не чуў, таму што пусціўся наўцёк і спыніўся толькі на самых Брэндах. Але і там яму ўсё яшчэ здавалася, быццам вецер даносіць нешта накшталт: «Забойца, фанфарон, хуліган, хрыстапрадавец, вядзьмар, чучала, эгаіст, язва...»
Далей— болей. Пад Ратыборжыцамі юны разбойнік спыніў залатую карэту, але ў ёй сядзела ратыборжыцкая прынцэса, і была яна такая прыгажуня, што Нягодніё ў яе закахаўся і ўзяў у яе — і то з яе згоды — толькі надушаную хустачку. Але, само сабой зразумела, духмянасцю хустачкі шайка на Брэндах не магла насыціцца. А другім разам пад Сухавершынцамі сустрэў ён мясніка, які вёў карову на бойню, і хацеў яго зарэзаць, але мяснік пачаў прасіць, каб ён перадаў бацькоўскі наказ усім яго дванаццаці сіроткам. I такія ён гаварыў жаласлівыя, прыгожыя і гуллівыя словы, што Нягодніё расплакаўся і не толькі адпусціў мясніка з яго каровай, але
і даў яму дванаццаць дукатаў, каб ён усім сваім дзеткам падарыў па залатому на памяць аб грозным разбойніку Нягодніё. А быў гэты паганец мяснік старым халасцяком, і ў яго нават кошкі не было, а не тое што тузіна дзяцей.
Ну, карацей кажучы, кожны раз, калі Нягодніё збіраўся каго-небудзь абрабаваць ці забіць, абавязкова перашкаджалі яму чуллівасць і далікатнасць, і ён не толькі ні ў кога нічога не ўзяў, а наадварот, усё сваё страціў.
Кепска, зусім кепска ішлі ў яго справы. Усе яго памагатыя разам з калматым Вінцуком разбегліся і пачалі чэсна працаваць, як усе людзі; сам Вінцук пайшоў у работнікі на гронаўскі млын, што і зараз там стаіць за царквою.
Юны Нягодніё адзін як тычка ў сваёй разбойніцкай пячоры на Брэндах. Голад яго мучыў, і стаў ён падумваць, куды ж яму падацца. Тут вось і ўспомніў ён пра айца-настаяцеля бенедыкцінскага манастыра ў Браўмаве, які яго вельмі любіў, і адправіўся да яго параіцца.
Прыйшоў ён, стаў на калені, заплакаў і расказаў, што вось даў клятву свайму бацьку стаць разбойнікам, але так як выхаванне атрымаў такое тонкае і высакароднае, то ніяк не можа ён нікога ні забіць, ні абабраць. Што ж яму рабіць і як тут быць?
Айцец-настаяцель, выслухаўшы ўсё гэта, узяў дванаццаць панюшак тытуню і дванаццаць раз падумаў, а потым сказаў:
— Дзіцё маё каханае, хвалю цябе за дабрату і пачцівасць, але разбойнікам быць ты не можаш — як з той прычыны, што гэта смертны грэх, так і таму, што ты гэтага не ўмееш. Але для таго каб ты стрымаў клятву, дадзеную твайму бацьку, будзеш і надалей абіраць людзей, толькі — па-чэснаму. Паступай жа,
сыне, на месца зборшчыка дарожнай пошліны. I будзеш ты падпільноўваць людзей на вялікай дарозе, а калі хто-небудзь паедзе, наляціш на яго і патрэбуеш два крэйцэры пошліны. Вось і ўсё. I прытым можаш справу сваю спраўляць з усёй пачцівасцю, на якую ты толькі здольны.
Потым айцец-настаяцель напісаў пісьмо пану акруговаму начальніку ў Трутнаў і ў пісьме тым прасіў пана начальніка, каб той меў ласку даць юнаму Нягодніё дзе-небудзь месца зборшчыка дарожнай пошліны. I адправіўся з тым пісьмом малады Нягодніё ў Трутнаў, у акруговую ўправу, і неўзабаве атрымаў месца зборшчыка ў Залессі.
Так стаў пачцівы разбойнік зборшчыкам пошліны на вялікай дарозе; ён спыняў фурманкі і карэты і з усёй пачцівасцю браў два крэйцэры пошліны.
Праз многа гадоў паехаў неяк броўмаўскі настаяцель у Упіцу наведаць тамашняга папа. Ён ужо зараней радаваўся, што ў будцы каля Залесся ўбачыць пачцівага Нягодніё і даведаецца, як яго жыццё-быццё. I сапраўды, каля шлагбаума спыніў яго экіпаж вусаты чалавек — быў гэта не хто іншы, як Нягодніё,— і, нешта мармычучы, працягнуў руку.
Айцец-настаяцель палез у кішэню, але, з той прычыны, што ён быў крыху таўставаты, прыйшлося яму адной рукой прытрымліваць пуза, каб другой патрапіць у кішэню штаноў, а на гэта спатрэбіўся час.
I тут Нягодніё як гыркне:
— Ну, што там яшчэ? Колькі загадаеце чакаць, пакуль вы гэтыя няшчасныя два грошы дастанеце?
Айцец-настаяцель папоркаўся ў кашальку і кажа:
— Ах, бацюхны, у мяне і крэйцэраў, як на
тое ліха, няма! Папрашу вас, брацік, размяняйце мне пятачок.
— А, каб вас!—раскрычаўся Нягодніё.— Калі няма грошай, дык навошта вас чэрці носяць? Або давайце два крэйцэры, або каціцеся назад!
— Нягодніё, Нягодніё,— сказаў засмучана айцец-настаяцель,— няўжо ты мяне не пазнаеш? I куды ж падзелася твая пачцівасць?
Нягодніё збянтэжыўся — ён толькі цяпер пазнаў айца-настаяцеля. Ён ледзь не прабурчаў якуюсь жахлівую грубасць, але ўтрымаўся і сказаў:
— Ваша прападобства, не здзіўляйцеся, што я цяпер стаў непачцівым. Хто і дзе бачыў калі-небудзь вартаўніка, зборшчыка, гарадавога або судовага прыстава, які б не быў крыху мармытуном.
— Што праўда, то праўда,— згадзіўся настаяцель.— Такога яшчэ ніхто ніколі не бачыў.
— Вось бачыце,— прабурчаў Нягодніё.— A цяпер едзьце нарэшце да ўсіх чарцей!
Тут казцы пра пачцівага разбойніка канец, і сам ён, мабыць, ужо памёр. Але яго нашчадкаў вы сустрэнеце на многіх і многіх пасадах і адразу пазнаеце іх таму, што яны вялікія ахвотнікі ні з таго ні з сяго лаяцца. А гэта ж нядобра!
Птушыная казка
Эх, дзеткі, вы, мабыць, і не ведаеце аб чым птушкі размаўляюць! А яны ж таксама гавораць на чалавечай мове, але пачуць іх можна толькі вельмі рана, на ўзыходзе сонца, калі вы яшчэ спіце. Пазней, удзень, ім ужо няма калі пагаварыць па-чалавечаму: самі ведаеце, клопатаў у іх хоць адбаўляй — там трэба здзяўбці зернетка, тут выкапаць чарвячка або дзе-небудзь у паветры схапіць мошку. Бедны птушыны тата проста крылляў пад сабой не адчувае — птушыная ж мама сядзіць дома і выхоўвае дзяцей. Вось таму птушкі гавораць вельмі-вельмі рана, калі адчыняюць у сваіх гнёздах вокны, вывешваюць праветрывацца пярынкі і вараць снеданне.
— Гэй, прывет!—крычыць чорны дрозд, у якога гняздо на сасне, суседу-вераб’ю, што жыве ў трубе для сцёку вады.— Пара ўставаць.
— Бачу, бачу, бачу! — кажа верабей.— За-
раз палячу, пагляджу, дзе б чаго-небудзь— шчып, шчып, шчып — з’есці. Так?
— Праўда, праўда,— трумкае голуб на даху.— Дрэнна, дрэнна жыць, браток. Мала зярнят, мала зярнят!
— Так, так,— адклікаецца верабей, вылазячы з пасцелькі.— А ўсё гэтыя машыны, малашыны. Пакуль было шмат коней, усюды зерне валялася, а цяпер? Цяпер аўтамабіль праляціць і не пакіне пасля нічога. Эйш, эйш, эйш!
— Толькі смярдзіць, толькі сямрдзіць,— вуркоча голуб.— He жыццё, а катарга, брр! Хоць прападай, браток. Колькі я кружуся і куляюся, а што маю за работу! Hi жменькі зярнят. Прападзі ўсё пропадам!
— А вераб’ям, думаеш, лепш? — тапырыцца верабей.— Я табе скажу: каб не сям’я, я б куды-небудзь паляцеў.
— Як той верабей з Дэйвіц,— азваўся з гушчару крапіўнік.
— 3 Дэйвіц? — перапытаў верабей,— Там у мяне ёсць адзін знаёмы, Піліпам зваць.
— Гэта не той,— сказаў крапіўнік.— Таго вераб’я, што паляцеў, звалі Пепікам. Быў гэта такі раскудлака-верабей. Бывала, ніколі як след не памыецца, не зачэшацца — толькі цалюткі дзень трашчыць, што ў Дэйвіцах самота і маркота, а вось, маўляў, іншыя птушкі, тыя ўзімку адлятаюць на поўдзень, скажам, на Рыўеру або ў Егіпет — узяць хаця б шпакоў, ластавак, салаўёў, буслоў,— адзін толькі верабей усё жыццё мучыцца ў Дэйвіцах!
«А я так жыць не жадаю! — крычаў той верабей Пепік.— Калі лятае ў Егіпет нейкая там ластаўка, што жыве на вуглу, чаму б і я, браткі, не мог таксама туды паляцець? Вось наўмысна вазьму і палячу, хай вам гэта будзе вядома! Толькі вось збяру маёмасць: зубную шчотку, начныя сарочкі, кіёк і мячыкі для
тэніса... Пачакайце, я яшчэ там усіх у тэніс абстаўлю! Я ўжо прыдумаў розныя хітрыя штучкі. Зраблю, напрыклад, выгляд, што б’ю па мячу, а замест гэтага сам палячу, а калі на мяне махнуць ракеткай, я вазьму і — убок, што, што, што? А як усіх абыграю, куплю Вальдштэйнаўскі палац і там сабе на даху зраблю гняздо, толькі ўжо не з якой-небудзь там простай саломы, а з чыстай рысавай, і марской травы, і конскага воласу, і вавёрчыных хвастоў, што, што?!»
Так хваліўся той верабейчык і кожную раніцу крычаў, што сыты ён гэтымі Дэйвіцамі па горла і паляціць на Рыўеру.
— I паляцеў? — спытаўся дрозд з сасны.
— Паляцеў,— працягваў крапіўнік — Неяк раз раніцай ён адправіўся на поўдзень. Але ж вераб’і на поўдзень не лятаюць і толкам не знаюць туды дарогі. Ды к таму ж быў ён гол як сакол — словам, грошай у яго не было нават на гасцініцу. Самі ж ведаеце, вераб’і ад роду пралетарыі, таму што цэлымі днямі пералятаюць з месца на месца. Карацей кажучы, дабраўся верабей Пепік толькі да Кардашовай Рэчыцы, а далей ужо не мог ляцець — ні граша ў яго не засталося. Яшчэ быў ён рады, што яму вераб’іны стараста ў Кардашовай Рэчыцы па-сяброўску сказаў:
«А ты, такі-сякі, лодар, валацуга, ты што думаеш, у нас у Кардашовай Рэчыцы назапашана конскіх яблыкаў і казіных арэшнікаў на ўсіх бадзяг, дармаедаў і гультаёў? Калі хочаш, каб мы цябе прапісалі ў Кардашовай Рэчыцы, дык не смей кляваць ні на плошчы, ні каля гасцініцы, ні на дарозе, як мы, старажылы, а толькі за вёскай, на гумне. А кватэру табе дадзенай мне ўладаю даю ў жмутку саломы на хляве нумар пяцьдзесят сем. Запоўні адрасны лісток, распішыся вось тут у
атрыманні— і пайшоў адсюль, каб я цябе болей не бачыў!»
Вось як верабей Пепік з Дэйвіц замест Рыўеры трапіў у Кардашову Рэчыцу, ды там і застаўся.
— Ён і зараз там? — запытаўся голуб.
— I зараз,— сказаў крапіўнік.— У мяне ў Кардашовай Рэчыцы ёсць цётка, яна мне пра яго і расказвала. Ён і там толькі смяецца з кардашоварэчыцкіх вераб’ёў і шуміць, што, маўляў, вераб’ям тут адна самота і маркота, не тое што ў Дэйвіцах: і трамвая няма, і машын мала, і футбольных спаборніцтваў паміж «Спартай» і «Славіяй» няма — словам, зусім нічога няма, а яму, маўляў, і ў галаву не прыйдзе здыхаць ад самоты ў Кардашовай Рэчыцы, ён запрошаны на Рыўеру і, маўляў, толькі чакае, калі яму прыйдуць з Дэйвіц грошы. I столькі ён там усяго начырыкаў пра Дэйвіцы і пра Рыўеру, што і ў Кардашовай
Рэчыцы вераб’і пачалі верыць, што ў другім месцы ім будзе лепш, і таму ўжо і пра яду не думаюць, а толькі чырыкаюць, і балбочуць, і шумяць, як гэта вядзецца ва ўсіх вераб’ёў на свеце, і кажуць:
«Усюды лепш, чым у нас, жыць, жыць, жыць!»
— Ды ўжо ж,— падала голас сінічка, што сядзела на цярновым кусту,— бываюць жа такія дзіўныя птушкі! Тут непадалёк ад Коліна, у такіх багатых мясцінах, жыла адна ластаўка. Яна начыталася ў газетах, што, маўляў, у нас усё ідзе дрэнна, а вось затое ў Амерыцы, дарагія мае, іншая справа — там не жыццё, а маліна! I вось гэта ластаўка ўбіла сабе ў галаву, што ёй трэба абавязкова на Амерыку паглядзець, і адправілася туды.
— Як? — хутка спытаў крапіўнік.
— Гэтага я не ведаю,— сказала сініца.— Хутчэй за ўсё, на караблі. А магчыма, і на паветраным караблі. Магла ж яна на брушку паветранага карабля зрабіць сабе гняздо ці — як гэта? — кабіну з такім акенцам, каб можна было высунуць галаву, a то і плюнуць уніз. Словам, праз год яна вярнулася назад і пачала расказваць, што была ў Амерыцы і там усё не так, як у нас: «Куды там! I параўнання ніякага няма! Там ва ўсім вялікі прагрэс. Дамы такія высозныя, што, калі б там было ў вераб’я гняздо на даху і з гэтага гнязда вывалілася ў яго яйка, гэта яйка падала б так доўга, што, пакуль бы яно ўпала, з яго вывеўся б па дарозе маленькі верабейчык, і вырас, і ажаніўся, і завёў бы кучу дзяцей, і састарэў бы, і памёр бы ўжо зусім сівым, так што ўніз, на тратуар, упаў бы замест вераб’інага яйка стары дохлы верабей. Вось якія высозныя дамы!» I яшчэ тая ластаўка казала, што ў Амерыцы ўсё будуюць з бетону і што яна таксама гэтаму
навучылася. I няхай, маўляў, толькі прыйдуць усе ластаўкі паглядзець, яна і ім пакажа, як будаваць ластаўчына гняздо з бетону, а не з якой-небудзь гразі, як неразумныя ластаўкі рабілі да гэтага часу.
I вось, уяўляеце, зляцеліся ластаўкі з самога Мніхава Градзішча, і Часлава, і Пшалоўча, з Чэшскага Броду і з Німбурка, нават з Саботкі і Чалаковіц. Столькі сабралася ластавак, што для іх людзям прыйшлося нацягнуць семнаццаць тысяч трыста сорак дзевяць метраў тэлефонных і тэлеграфных правадоў, каб гэтым ластаўкам было на чым сядзець. A калі ўжо ўсе ластаўкі сабраліся, гэта амерыканская ластаўка і гаворыць:
«Значыць так, лэдзі і джэнтльмены, прашу ўвагі! Глядзіце, як у Амерыцы будуюць гнёзды або памяшканні з бетону. Перш-наперш трэба прынесці кучку цэменту. Потым кучку пяску. Далей усё паліваецца вадой, і атрымліваецца такая каша, і з гэтай вось кашы і будуецца сучаснае гняздо. А калі ў вас няма цэменту, то можна абысціся і без яго. Тады рабіце кашу з вапны і пяску, але толькі вапна павінна быць гашаная. Зараз я вам прадэманструю, як гасіцца вапна».
Сказала і — пырх! — паляцела па вапну на будоўлю, дзе працавалі муляры. Узяла яна зернетка нягашанай вапны ў дзюбу і — фіць! — паляцела з ім назад. Але так як у дзюбе заўсёды вільготна, пачала гэта вапна ў яе ў роце гасіцца, зашыпела і пачала яе пячы. Ластаўка спужалася, выпусціла зернетка з рота і закрычала:
«Вось бачыце, як гасіцца вапна! Ой, бацюхны, як пячэ! Мамачка родная, як шчыпле, ах, каб табе, ох-ох-ох, вввввв, лясун цябе забяры, ла-ла-ла, бррр, каравул, ах-ах-ах, ффф, каб ты, будзь ты, фу-фу-фу, эх-эх, ратуйце, мі-і-
лыя вы мае, уф, уф, ды цьфу ты, нячыстая сіла, хе-хе-хе-хе, ую-уй-юй, ну што ты будзеш рабіць, пінь-пінь-пінь, тарарах, ой, родненькія, пракляцце, ууууу, ну што ж гэта такое, тц-тц-тц, аяяй, цьфу-цьфу-цьфу, дык вось як гасіцца вапна!»
Але астатнія ластаўкі, пачуўшы, як яна хныкае, лаецца і прычытае, нядоўга думаючы, патрэслі хвосцікамі і паляцелі дамоў.
«Яшчэ не хапала, каб і мы сабе дзюбы апяклі!» — сказалі яны.
Вось таму ластаўкі і да гэтага часу будуюць гнёзды з гразі, а не з бетону, як вучыла іх гэта ластаўка з Амерыкі... Ну, хопіць языкамі малоць, сябры, трэба мне ляцець па розныя пакупкі.
— Кума сінічка,— аклікнула яе пані драздзіха,— калі ўжо вы ляціце на базар, прыхапіце там і на маю долю кіло дажджавых чарвякоў, толькі добрых, доўгіх, a то мне сёння няма калі — я павінна вучыць дзяцей лётаць.
— 3 вялікім задавальненнем выручу вас, суседка,— сказала сініца.— Я-то ўжо, мілая мая, ведаю, колькі клопату, пакуль навучыш дзяцей добра лётаць!
— А вы не ведаеце,— сказаў шпачок з бярозы,— хто нас, птушак, навучыў лётаць? Тады я вам раскажу. Я даведаўся пра гэта ад карлштэйнскага крумкача, які да нас сюды прыляцеў, калі, помніце, былі вялікія маразы. Крумкачу гэтаму ўжо сто гадоў, а ён чуў гэта ад свайго дзеда, якому расказваў яго прадзед, а таму — прадзядзька яго бабулі з мацярынскага боку, так што ўся гісторыя — святаяпрасвятая праўда. Дык вось, калі вы знаеце, іншы раз уначы відаць, што падае зорка. Але некаторыя з падаючых зорак — зусім і не зоркі: гэта залатыя нябесныя яйкі. А пакуль такое яйка падае з неба, яно па дарозе распаляецца
і таму свеціцца, як агонь. I ўсё гэта святая праўда, таму што мне расказваў сам карлштэйнскі крумкач. Толькі людзі такія небяспечныя яйкі называюць неяк інакш, неяк накшталт «метр» або «манцёр», ці то «матор», нешта такое падобнае...
— Метэор! — сказаў дрозд.
— Правільна,— згадзіўся шпачок.— Дык вось, у тыя часы птушкі яшчэ не ўмелі лётаць, а бегалі па зямлі, як куры. I калі яны бачылі, як падае з неба такое яйка, яны думалі, што добра было б яго выседзець і паглядзець, што за птушка з яго выйдзе. Усё гэта найчысцейшая праўда — бо так казаў сам крумкач. Вось аднойчы ўвечары яны якраз аб гэтым гаварылі, як раптам зусім побач за лесам — плясь! — упала з неба залатое ззяючае яйка, толькі свіст пайшоў! Ну, яны ўсе туды кінуліся, a самы першы бусел — у яго ж самыя доўгія ногі. I бусел гэта залатое яйка знайшоў і ўзяў у лапкі, але яно так распалілася, што бусел сабе апёк абедзве лапкі, пакуль данёс яйка да астатніх птушак. Тады ён — гоп! — скокнуў у ваду астудзіць апечаныя лапкі. Таму вось з таго часу ўсе буслы ходзяць па вадзе. Гэта мне расказваў сам карлштэйнскі крумкач.
— А далей што ён расказваў? — запытаўся крапіўнік.
— Потым,— працягваў шпачок,— прыкавыляла дзікая гусь і села на гэта яйка. Але яйка было яшчэ такое гарачае, што гусь апякла сабе брушка, і прыйшлося ёй кінуцца ў сажалку, каб яго астудзіць. Таму гусі і да гэтага часу так плаваюць — усё брушка ў вадзе. А потым пачала прыходзіць адна птушка за другой і садзіцца на нябеснае яйка, каб яго выседзець.
— I крапіўнік таксама?— запытаўся крапіўнік.
— Таксама,— адказаў шпак — Усе-ўсе птушкі на свеце пасядзелі на гэтым яйку, усе яго выседжвалі. Толькі калі сказалі курыцы, што цяпер яе чарга, курыца і кажа:
«Як так, як? Ка-ка-калі мне? Мне няма ка-ка-калі! Знайшлі дурненькую!»
I не захацела выседжваць нябеснае яйка. I вось, калі ўжо ўсе птушкі на тым яйку перасядзелі, выклюнуўся з яго божы анёл. Калі ён вывеўся, не стаў ён ні кляваць, ні пішчаць, як другія птушаняты, а паляцеў прама на неба і запеў «Алілуя», а потым сказаў:
«Птахі, вось чым я вам аддзякую за тое, што вы мяне выседзелі: будзеце вы з сённешняга дня лятаць у небе. Глядзіце, вам трэба вось гэтак замахаць крыллямі, і — раз! —вось вам і паляцелі! Ну дык, увага!.. Раз, два, тры!»
I толькі ён сказаў «тры», усе птушкі паляцелі і лятаюць да гэтага часу. Толькі курыца не ўмее лётаць, таму што не хацела сядзець на нябесным яйку. I ўсё гэта святая праўда, таму што так расказваў карлштэйнскі крумкач!
— Ну, дык, увага,— сказаў дрозд.— Раз, два тры!
I тут усе птушкі затрэслі хвосцікамі, узмахнулі крыллямі і паляцелі, кожная са сваёй песенькай і па сваіх справах.
Вялікая палгцэйская казка
Вы, канечне, рабяты, ведаеце і самі, што ў кожным паліцэйскім участку ўсю ноч дзяжурыць некалькі паліцэйскіх на той выпадак, калі што-небудзь здарыцца: скажам, да кагонебудзь разбойнікі палезуць або проста злосныя захочуць каго пакрыўдзіць. Вось з гэтай прычыны і не спяць паліцэйскія ўсю ноч; адны сядзяць у дзяжурцы, а другія — іх называюць патрулямі — ходзяць дазорам па вуліцах і прыглядаюць за разбойнікамі, зладзеямі, зданямі і іншай брыдотай.
А калі ў гэтых патрульных ногі забаляць, яны вяртаюцца ў дзяжурку, а на змену ім ідуць другія. Так працягваецца да самай раніцы, а каб не сумаваць у дзяжурцы, кураць яны там піпкі і расказваюць адзін аднаму, дзе што цікавае бачылі.
Вось аднойчы сядзелі паліцэйскія, пакурвалі і гутарылі, і тут вярнуўся адзін патрульны, як жа гэта яго... ага, пан Халабурд, і кажа:
— Здарова, хлопцы! Дакладваю, што ў мяне ўжо ногі забалелі!
— Сядзь пасядзі,— загадаў яму старшы дзяжурны,— замест цябе пойдзе ў абход пан Голас. А ты нам раскажы, што новага на тваім участку і якія былі здарэнні.
— Сёння ўначы нічога асаблівага не здарылася,— кажа Халабурд.— На Штэпаньскай вуліцы пабіліся дзве кошкі, дык я іх імем закону разагнаў і зрабіў папярэджанне. Потым на Жытнай вуліцы выклікаў пажарных з драбінамі, каб пасадзілі назад у гняздо верабейчыка. Бацькам яго таксама зроблена папярэджанне, што трэба лепш глядзець за дзецьмі. А потым, калі ішоў я ўніз па Ячнай вуліцы, нехта шкуматнуў мяне за штаны. Гляджу, a гэта дамавік. Ведаеце, той вусаты, з Карлавай плошчы.
— Каторы? — спытаў старшы дзяжурны.— Там іх некалькі жыве: Мыльнавусік, Курынаножка, Квачык, па мянушцы Піпка, Карапуз, Пумпрдлік, Шмідркал, Падрголец і Цінтэра — ён нядаўна туды перасяліўся.
— Дамавік, які шкуматнуў мяне за штаны,— адказаў Халабурд,— быў Падрголец, што пражывае на той, ведаеце, старой вярбе.
— А-а!— сказаў старшы дзяжурны.— Гэта, браткі, вельмі, вельмі прыстойны дамавік. Калі на Карлавай плошчы што-небудзь згубяць — ну, там пярсцёнак, мячык, абрыкос або хаця б ледзянец,— ён заўсёды прынясе і здасць паставому, як належыць прыстойнаму чалавеку. Ну, ну, расказвай.
— I вось гэты Падрголец,— працягваў Халабурд,— мне кажа:
«Пан дзяжурны, я не магу дамоў патрапіць!
У маю кватэру на вярбе забралася вавёрка і мяне не ўпускае!»
Я выцягнуў шаблю, пайшоў з Падргольцам да яго вярбы і загадаў вавёрцы імем закону ў далейшым не дапускаць такіх дзеянняў і злачынстваў, як парушэнне грамадскага парадку,
гвалт і самаўпраўства, і прапанаваў ёй зараз жа пакінуць памяшканне.
Вавёрка на гэта адказала:
«Пасля дожджычка!»
Тады я зняў пояс і плашч і ўзлез на вярбу. Калі я дабраўся да дупла, у якім пражывае пан Падрголец, названая вавёрка пачала плакаць:
«Пан начальнік, калі ласка, не забірайце мяне! Я тут у пана Падргольца толькі ад дажджу схавалася, у мяне ў кватэры столь
працякае...»
«Ніякіх размоў, васпані,— кажу я ёй,— збірайце свае арэшкі ці што там у вас ёсць і зараз жа ачысціце кватэру пана Падргольца! I калі яшчэ хоць раз будзеце запрыкмечаны ў тым, што самаўпраўна, гвалтам або хітрасцю ўварваліся ў чужое жытло,—я выклічу падмацаванне, мы вас абкружым, арыштуем і звязаную адправім у паліцэйскі камісарыят! Ясна?»
Вось, браткі, і ўсё, што я сённяшняй ноччу бачыў.
— А я вось яшчэ ў жыцці ніводнага дамавіка ні разу не бачыў,— падаў голас дзяжурны Бамбас.— Я ж да гэтага часу ў Дэйвіцах служыў, а там, у гэтых новых дамах, ніякіх такіх зданяў, казачных істот, або, як гэта гаворыцца, звышнатуральных з’яў не назіраецца.
— Тут іх колькі хочаш,— сказаў старшы дзяжурны.— А раней колькі іх было, ого-го! Напрыклад, каля Шыткаўскай плаціны спакон веку вадзянік жыве. 3 ім, праўда, паліцыі ніколі справы мець не даводзілася, зусім прыстойны быў вадзянік. Вось Лібеньскі вадзянік — той стары грэхаводнік, а Шыткаўскі быў вельмі прыстойны хлопец! Упраўленне пражскага водаправода нават назначыла яго галоўным гарадскім вадзянікам і плаціла грошы. Гэты ПІыткаўскі вадзянік назіраў за Влтавай, каб не высыхала. I навадненняў ён не рабіў. Навадненні рабілі вадзянікі з верхняй Влтавы — ну, там Выдзерскі, Крумлаўскі і Звікаўскі. Але Лібеньскі вадзянік ад зайздрасці падгаварыў яго, каб ён патрабаваў за сваю работу ад магістрата чын і пасаду саветніка; а ў магістраце яму адмовілі — кажуць, вышэйшай адукацыі ў яго няма, тут Шыткаўскі вадзянік пакрыўдзіўся і пераехаў у Дрэздэн. Цяпер там ваду гоніць. Hi для каго ж не сакрэт, што ў Германіі ўсе вадзянікі на Эльбе — адны чэхі! А каля Шыткаўскай пла-
ціны з таго часу вадзяніка не засталося. Таму вось у Празе іншы раз і не хапае вады...
А на Карлавай плошчы танцавалі па начах Свяцілкі. Але паколькі гэта было непрыстойна і людзі іх баяліся, упраўленне гарадской гас-
падаркі заключыла з імі дамову, што яны пераселяцца ў парк і там служачы газавай кампаніі будзе іх вечарам запальваць, а раніцай тушыць. Але калі пачалася вайна, гэтага служачага прызвалі ў армію, і так справа са Свяцілкамі забылася.
А ўжо наконт русалак, дык іх у адной Страмоўцы было семнаццаць хвастоў; але з іх тры пайшлі ў балет, адна падалася ў кіно, a адна выйшла за нейкага чыгуначніка з Стршовіц замуж.
Усяго зарэгістраваных у паліцыі дамавікоў і гномаў, прымацаваных да грамадскіх памяшканняў, манастыроў, паркаў і бібліятэк, у Празе налічваецца трыста сорак шэсць штук, не лічачы дамавікоў у прыватных дамах, пра якіх дакладных звестак не маецца. Зданяў у Празе было мноства, але цяпер з імі кончана, таму што навукова даказана, што ніякіх зданяў не бывае. Толькі на Малай Стране хтокольвек да гэтага часу тайна і незаконна трымае на гарышчах адну-дзве здані, як мне тут расказваў калега з маластранскага паліцэйскага камісарыята. Вось, наколькі мне вядома. і ўсё.
— He лічачы таго дракона ці, як яго? змея,— падаў голас стражнік Кубат,— якога забілі на Жыжкаве.
— Жыжкаў? — прамовіў старшы.— Гэта не мой раён. Зроду там не дзяжурыў. Таму, мабыць, і не чуў пра дракона.
— А я ў гэтай аперацыі асабіста ўдзельнічаў,— сказаў стражнік Кубат.— Праўда, увогуле расследваў справу і вёў аперацыю мой калега Вакоун. Даўнаваценька ўсё гэта было. Дык вось, аднойчы вечарам гаворыць гэтаму Вакоуну адна старая цётка — была гэта пані Часткова; яна папяросамі гандлявала, але на самой справе была яна, павінен я вам сказаць, ведзьмай, чараўніцай або, правільней, вяшчункай. Словам, кажа гэта пані Часткова, што яна наваражыла на картах, быццам дракон Гульдаборд трымае ў палоне цудоўную дзеву, якую ён украў у бацькоў, а дзева гэта, маўляў, мурцыянская прынцэса.
«Мурцыянская ці не мурцыянская,— сказаў на гэта калега Вакоун,— а дракон павінен дзяўчынку вярнуць бацькам, інакш з ім будзе зроблена згодна са статутам, інструкцыямі і
настаўленнямі, а таксама службовымі прадпісаннямі!»
Сказаў так, апаясаў сябе казённай шабляй — і марш шукаць дракона. Усякі, зразумела, зрабіў бы так на яго месцы.
— Канечне! — сказаў стражнік Бамбас. Але ў мяне ні ў Дэйвіцах, ні ў Стршовіцах ніякіх драконаў не назіралася. Ну, далей.
— I вось, значыць, калега Вакоун,— працягваў Кубат,— захапіўшы халодную зброю, адправіўся, значыць, сярод ночы да Яўрэйскіх печаў. I, праваліцца мне, раптам чуе: у адной яме ці там пячоры нехта страшэнным басам размаўляе. Пасвяціў ён службовым ліхтарыкам і бачыць: сядзіць у пячоры страшны дракон з сямю галовамі; і ўсе гэтыя галовы адразу размаўляюць, пытаюцца, адказваюць, а некаторыя нават лаюцца! Самі ведаеце, у гэтых
драконаў няма ніякіх манер, а ўжо калі ёсць, то толькі самыя паганыя. А ў вуглу пячоры, і праўда, рыдае цудоўная дзева, затыкаючы сабе вушы, каб не чуць, як драконавы галовы гавораць усе адразу басам.
«Гэй вы, грамадзянін,— звярнуўся калега Вакоун да дракона ветліва, але з афіцыяльнай строгасцю,— вашы дакументы! Есць у вас якія-небудзь паперы: службовае пасведчанне, пашпарт, пасведчанне асобы, даведка з месца работы або іншыя дакументы?»
Тут адна драконава галава зарагатала, другая пачала блюзнерыць, трэцяя гаварыць брыдкія словы, чацвёртая лаялася, пятая дражнілася, шостая грымаснічала, а сёмая паказала Вакоуну язык.
Але калега Вакоун не разгубіўся і на ўвесь голас закрычаў:
«Імем закону, збірайцеся і пойдзем зараз жа са мной у паліцыю! I вы, дзяўчына, таксама!»
«Эйш, чаго захацеў!—закрычала адна з драконавых галоў.— Ды ці знаеш ты, мошка чалавечая, хто я такі? Я — дракон Гульдаборд!»
«Гульдаборд з Гранадскіх гор!» — рыкнула другая галава.
«Называемы таксама Вялікім мульгацэнскім змеем!»—дадала трэцяя.
«I я цябе праглыну!—гаркнула чацвёртая.— Як маліну!»
«Разарву цябе на шматкі, разатру ў парашок, разаб’ю цябе ўдрузг і ў дадатак дух з цябе выб’ю!» — загрымела пятая.
«I галаву табе скручу!» —прабурчала шостая.
«Мокрага месца ад цябе не застанецца!» — дадала сёмая страшным голасам.
— Як, па-вашаму, хлопцы, што зрабіў тут
калега Вакоун? Думаеце, спужаўся? Ані кропелькі! Калі ён убачыў, што дабром нічога не выходзіць, узяў ён сваю паліцэйскую дубінку і з усяе сілы стукнуў па ўсіх драконавых галовах, а сіла ў яго не малая.
«Ах, бацюхны! — сказала першая галава.— А гэта ж і няблага!»
«У мяне якраз цемя свярбела»,— дадала другая.
«А мяне мошка ў патыліцу кусала»,— фыркнула трэцяя.
«Міленькі,— сказала чацвёртая,— пачухай мяне яшчэ сваёй палачкай!»
«Толькі мацней,— параіла пятая,— a то я нічога не адчуваю!»
«I лявей,— патрабавала шостая,— у мяне там дужа свярбіць!»
«Для мяне твой пруцік занадта тонкі,— заявіла сёмая.— У цябе там нічога мацнейшага няма?»
Тут Вакоун выцягнуў шаблю і сем разоў секануў па драконавых галовах— луска з іх так і забрынкала.
«Вось гэта ўжо крыху лепш»,—сказала першая драконава галава.
«Ва ўсякім разе адной блысе вуха адсек,— абрадавалася другая,— у мяне ж блохі сталёвыя!»
«А ў мяне выцягнуў той валасок, які мяне так непакоіў»,—кажа трэцяя.
«А мне балячку скалупнуў»,— пахвалілася чацвёртая.
«Гэтым грабеньчыкам можаш мяне кожны дзень прычэсваць!»—буркнула пятая.
«А я гэтай пушынкі і не заўважыла»,— паведаміла шостая.
«Золатца маё,— сказала сёмая галава,— пагладзь мяне яшчэ разок».
Тут Вакоун дастаў свой казённы рэвальвер і пусціў па кулі ў кожную драконаву галаву.
«Пракляцце! — закрычаў Змей.— He сып у мяне пяском, ён мне ў валасы наб’ецца! Цьфу ты, мне пылінка ў вока ўляцела! I нешта на зубах завязла! Ну, трэба і сумленне мець!»— зароў дракон, адкашляўся ўсімі сямю глоткамі, і з усіх сямі яго пашчаў у Вакоуна ўдарыла полымя.
Калега Вакоун не спалохаўся: ён дастаў службовую інструкцыю і хуценька прачытаў, што трэба рабіць паліцэйскаму, калі супраць яго выступаюць пераважаючыя сілы праціўніка; там было сказана, што ў такіх выпадках трэба выклікаць падмацаванне. Потым ён паглядзеў у інструкцыі, што трэба рабіць у выпадку выяўлення агню; там гаварылася, што неабходна выклікаць па тэлефоне пажарных. Прачытаўшы, ён пачаў дзейнічаць па інструкцыі — выклікаў па тэлефоне падмацаванне з паліцыі і пажарную каманду.
На падмогу прыбегла нас якраз шасцёра: калегі Рабас, Матас, Галас, Кудлас, Фірбас і я. Калега Вакоун нам сказаў:
«Рабяты, нам трэба вызваліць дзяўчыну з-пад улады гэтага дракона. Дракон гэты, на жаль, браніраваны, так што шабля яго не бярэ,
але я выявіў, што на шыі ў яго ёсць мясцінка мякчэйшая за астатняе цела, каб ён мог нахіляць галаву. Дык вось, калі я скажу «тры», вы ўсе разам ударыце дракона шабляй па шыі. Але перш-наперш пажарныя павінны патушыць гэта полымя, каб яно нам не абпаліла мундзіры!»
He паспеў ён гэта сказаць, як пачулася: «Тра-ра-ра!» — і на месца здарэння прыкаціла сем пажарных машын з сямю пажарнымі.
«Пажарныя, увага!—крыкнуў маладзец-
кім голасам Вакоун.— Калі я скажу «тры», кожны з вас пусціць струмень прама ў пашчу дракона; старайцеся патрапіць у глотку— бо менавіта адтуль і б’е полымя. Падрыхтаваліся, увага: раз, два, тры!»
I як толькі ён сказаў: «Тры!» — пажарныя пусцілі сем струменяў вады прама ў сем драконавых пашчаў, з якіх так і біла полымя, як з аўтагеннай гарэлкі. Ш-ш-ш!.. Ну і зашыпела ж! Дракон давіўся і захлёбваўся, кашляў і чхаў, шыпеў і хрыпеў, хроп і лаяўся, адплёўваўся і фыркаў, крычаў «мама» і малаціў вакол сябе хвастом, але пажарныя не здаваліся і лілі і лілі ваду, пакуль з сямі драконавых пашчаў замест агню не паваліла пара, як з паравоза, так што нічога нельга было і ў двух кроках разгледзець. Потым пара рассеялася, пажарныя спынілі ваду, сірэна зараўла, і яны памчаліся дамоў, а дракон, увесь абмяклы і вялы, толькі фыркаў, адплёўваўся, выціраў вочы і бурчаў:
«Пачакайце ж, рабяты, я вам гэтага не дарую!»
Але тут калега Вакоун як крыкне:
«Увага, браткі: раз, два, тры!»
I толькі ён сказаў «тры», як мы ўсе дружна паласнулі шаблямі па сямі драконавых шыях і сем галоў паляцелі на зямлю, а з сямі абсечаных шыяў хлынула вада, як з калонкі,— столькі яе налілося ў гэтага дракона.
«А цяпер пайшлі да гэтай мурцыянскай прынцэсы,— сказаў Вакоун.— Толькі глядзіце асцярожней, мундзіры не запырскайце!»
«Дзякую табе, храбры рыцар,— сказала дзяўчына,— за тое, што ты вызваліў мяне з-пад улады гэтага Змея. Я гуляла з сяброўкамі ў мурцыянскім парку ў валейбол, у квача і ў хованкі, калі наляцеў гэты тоўсты
стары Змей і панёс мяне без прыпынку прама сюды!»
«А як вы, паненка, ляцелі?»—пацікавіўся Вакоун.
«Цераз Алжыр і Мальту, Бялград і Вену, Знойма, Чэслаў, Забягліцу і Стрышніцу прама
сюды, за трыццаць дзве гадзіны семнаццаць мінут і пяць секунд франка-нета!» — сказала мурцыянская прынцэса.
«Выходзіць, гэты дракон пабіў рэкорд палёту на дальнасць з пасажырам,— здзівіўся калега Вакоун.— Я вас, паненка, віншую! A цяпер трэба было б тэлеграфаваць вашаму бацьку, каб ён па вас каго-небудзь прыслаў».
He паспеў ён дагаварыць, як падляцеў аўтамабіль. 3 яго выскачыў кароль мурцыянскі з каронай на галаве, увесь у гарнастаі і акса-
міце. Ад радасці ён заскакаў на адной ножцы і закрычаў:
«Дзіцятка дарагое, нарэшце я цябе знайшоў!»
«Хвілінку, ваша міласць,— перапыніў яго Вакоун.— Вы на сваёй машыне перавысілі ўстаноўленую хуткасць язды. Ясна? Заплаціце сем крон штрафу!»
Кароль мурцыянскі пачаў лазіць па ўсіх кішэнях, мармычучы:
«Ну і асёл жа я! Узяў жа з сабою семсот дублонаў, піястраў і дукатаў, тысячу песет, тры тысячы шэсцьсот франкаў, трыста долараў, восемсот дваццаць марак, тысячу дзвесце шаснаццаць чэшскіх крон, дзевяноста пяць гелераў, а цяпер у кішэні ў мяне ні граша, ні капейкі, ні паўкапейкі! Відаць, усё патраціў па дарозе на бензін і на штрафы за язду з недазволенай хуткасцю. Высакародныя рыцары, гэтыя сем крон я прышлю са сваім візірам!»
Затым мурцыянскі кароль адкашляўся, паклаў сабе руку на грудзі і звярнуўся да Вакоуна:
«Як мундзір твой, так і твой велічны выгляд гавораць мне, што ты або слаўны воін, або прынц, або нарэшце дзяржаўны дзеяч. За тое, што ты вызваліў маю дачку і закалоў страшнага мульгацэнскага Змея, я павінен бы прапанаваць табе яе руку, але ў цябе на левай руцэ я бачу заручальны пярсцёнак, з чаго заключаю, што ты жанаты. Дзеткі ёсць?»
«Ёсць,— адказаў Вакоун.— Ёсць трохгадовы сынок і дачка, яшчэ грудная».
«Віншую,— сказаў мурцыянскі кароль,—A ў мяне толькі вось гэта дзяўчынка. Пачакайтка! Прыдумаў: тады я аддам табе палавіну свайго мурцыянскага каралеўства! Гэта будзе прыкладна семдзесят тысяч чатырыста пяцьдзесят дзевяць квадратных кіламетраў плошчы, сем тысяч сто пяць кіламетраў чыгункі,
плюс дванаццаць тысяч кіламетраў шасейных дарог і дваццаць два мільёны семсот пяцьдзесят тысяч дзевяцьсот адзінаццаць жыхароў абодвуга полу. Ну як — па руках?»
«Пан кароль,— адказаў Вакоун,— тут ёсць закавыка. Я і мае таварышы забілі дракона,
выконваючы службовыя абавязкі, паколькі ён не падпарадкоўваўся ўладам і адмовіўся ісці са мною ў паліцыю, аказаў супраціўленне. A пры выкананні службовых абавязкаў ніхто з нас не мае права прымаць ніякіх узнагарод або падарункаў, ні ў якім разе! Гэта забаронена!»
«А-а! —-сказаў мурцыянскі кароль.— Але тады я б мог гэту палавіну мурцыянскага каралеўства з усёй гаспадаркай падарыць усёй пражскай паліцыі, у знак маёй каралеўскай удзячнасці».
«Гэта б яшчэ куды ні ішло,— заявіў Вакоун,— але і тут ёсць некаторыя цяжкасці. У нас пад наглядам уся Прага, аж да гарадской мяжы. Уяўляеце, колькі у нас клопату і бегатні? А калі нам яшчэ прыйдзецца за палавінай мурцыянскага каралеўства прыглядваць, мы так забегаемся, што ног пад сабой чуць не будзем. Пан кароль, мы вам вельмі, вельмі ўдзячны, але з нас і Прагі хапае!»
«Ну тады, браточкі,— сказаў мурцыянскі кароль,— я вам дам пачку тытуню, што я ўзяў з сабой на дарогу. Гэта сапраўдны мурцыянскі тытунь, і хопіць яго якраз на сем піпак, калі толькі не будзеце іх занадта набіваць. Ну, дачушка, давай у машыну, і паехалі!»
А калі ён паехаў, мы, гэта значыць калегі Рабас, Галас, Матас, Фірбас, Вакоун і я, пайшлі ў дзяжурку і набілі свае піпкі гэтым мурцыянскім тытунём. Далажу я вам, рабяты, такога тытуню я зроду яшчэ не курыў! Быў ён не надта моцны, затое пахнуў мёдам, чаем, ваніллю, карыцай, гваздзікай, фіміямам і бананамі, але шкада, у нас піпкі вельмі пракапціліся, так што мы гэтага водару і не адчулі...
Дракона ж хацелі аддаць у музей, але, калі па яго прыехалі, ён увесь ператварыўся ў студзень — мабыць, таму, што так намок і набраўся вады...
Вось і ўсё, што я знаю.
*
Калі Кубат даказаў казку пра дракона ў Жыжкаве, усе стражнікі некаторы час моўчкі пакурвалі: відаць, думалі пра мурцыянскі тытунь. Потым загаварыў стражнік Хадэра:
— Калі ўжо тут калега Кубат расказаў вам пра жыжкаўскага дракона, дык я вам раскажу пра дракона з Вайцешскай вуліцы. Ішоў я
неяк раз абходам па Вайцешскай вуліцы і раптам, уяўляеце сабе, бачу на рагу, каля царквы, велізарнае яйка. Такое ж ужо вялізнае, што і ў каску маю не ўлезла б, і цяжкаецяжкае, нібы з мармуру.
«Вось дык штука,— кажу сабе,— гэта не інакш, як страусава яйка або што-небудзь у гэтым родзе! Занясу-тка я яго ў упраўленне, у аддзел знаходак — гаспадар, напэўна, заявіць аб прапажы».
Тады ў гэтым аддзеле працаваў калега Поур; у яго якраз ад прастуды ламала паясніцу, і таму ён так натапіў печку, што ў пакоях было горача, як у коміне, як у духоўцы або як у сушылцы!
— Прывет, Поур,— кажу,— горача ў цябе тут, як у чортавай бабулі на печы! Даклад-
3 Зак. 89
65
ваю, што знайшоў на Вайцешскай вуліцы нейкае яйка.
— Дык сунь яго куды-небудзь,— кажа Поур,— і сядай, я табе раскажу, чаго я нацярпеўся ад гэтай паясніцы.
Ну, пагаварылі мы з ім пра тое пра сёе — ужо і змяркацца пачало, і раптам чуем у вуглу нейкі хруст і трэск. Запалілі мы святло, глядзім — а з яйка вылазіць дракон. He інакш, як гарачыня падзейнічала’ Ростам ён быў не больш, сказаць, за фокстэр’ера, але гэта быў змей, мы гэта адразу зразумелі, таму што ў яго было сем галоў. Тут бы ніхто не памыліўся.
— Вось дык нумар,— сказаў Поур,— што ж нам з ім рабіць? На жывадзёрню, ці што, пазваніць, каб яго забралі?
— Слухай, Поур,— кажу яму,— дракон — жывёліна вельмі рэдкая. Я думаю, трэба ў газету аб’яву даць. Гаспадар знойдзецца.
— Ну добра,— сказаў Поур.— А толькі чым мы яго пакуль што карміць будзем? Паспрабуем накрышыць яму хлеба ў малако. Дзеткам малако самае карыснае.
Накрышылі мы сем булак хлеба ў сем літраў малака. Паглядзелі б вы, як наша драканянё накінулася на пачастунак! Галовы адпіхвалі адна адну ад міскі, рыкалі адна на адну і хлябталі так, што ўсю канцылярыю абпырскалі. Потым адна за адной аблізнуліся і ляглі спаць. Тады Поур запёр змея ў памяшканні, дзе ляжалі ўсе згубленыя і знойдзеныя ў Празе рэчы, і даў у газету такую аб’яву:
«Шчанё дракона, якое толькі што вылупілася з яйка, знойдзена на Вайцешскай вуліцы. Прыкметы: сямігаловае, у жоўтых і чорных плямах. Уладальніка просяць звярнуцца ў паліцыю, у аддзел знаходак».
Калі раніцай Поур прыйшоў у сваю канцылярыю, ён толькі і здолеў выгаварыць:
— Ёлкі-палкі, бацюхны мае, гром і маланка, каб табе праваліцца, ні дна ні пакрышкі, будзь ты пракляты, каб не сказаць болылага!
Справа ў тым, што гэты самы змей за ноч зжор усе рэчы, якія ў Празе згубіліся і знай-
шліся: пярсцёнкі і гадзіннікі, кашалькі, партсігары і запісныя кніжкі, мячы, алоўкі, пеналы, ручкі, падручнікі і шарыкі для гульні, гузікі, пэндзлікі і пальчаткі і ў дадатак усе казённыя папкі, акты, пратаколы і падшыўкі — словам, усё, што было ў канцылярыі Поура, у тым ліку і яго піпку, лапатку для вугалю і лінейку, якой Поур лінаваў паперу. Столькі ўсяго гэта пачвара з’ела, што зрабілася ў два разы большая ростам, а некаторым галовам зрабілася ад гэтага абжорства нават нядобра.
— Так справа не пойдзе!—сказаў Поур,— я такую скаціну тут трымаць не магу!
I ён пазваніў у Таварыства аховы жывёлы, каб вышэйназванае Таварыства велікадушна прадаставіла ў сябе месца драконаваму дзіцяці, як дае прытулак яно бяздомным сабакам і кошкам.
— Калі ласка,— адказала Таварыства і ўзяло драканянё ў свой прытулак.— Толькі хацелася б ведаць, чым, уласна, гэтыя драконы харчуюцца. У падручніках біялогіі пра гэта нічога не сказана.
Вырашылі праверыць гэта на доследзе, і пачалі карміць драканянё малаком, сасіскамі, яйкамі, морквай, кашай і шакаладам, гусінай крывёю і вусенямі, сенам і гарохам, баландой, зернем і каўбасоіі па асобаму заказу, рысам і пшаном, цукрам і бульбай, ды яшчэ і абаранкамі. Дракон уплятаў усё; і апрача таго, ён зжор у іх усе кнігі, газеты, карціны, дзвярныя засаўкі і наогул усё, што ў іх там было; а рос ён так, што хутка стаў большым за сенбернара.
I тут прыйшла на імя Таварыства тэлеграма з далёкага Бухарэста, у якой было чароўнымі пісьмёнамі напісана:
Дзіця дракона — зачараваны чалавек. Падрабязнасці асабіста.
Прыеду бліжэйшыя трыста гадоў.
Чарадзей Боска.
Тут Таварыства аховы жывёл пачухала патыліцу і сказала:
— Калі гэты дракон — зачараваны чалавек, то гэта не па нашай часці і мы яго трымаць у сябе не можам. Трэба адправіць яго ў прытулак або ў дзіцячы дом!
Але прытулкі і дзіцячыя дамы адказалі:
— He ўжо, калі чалавек ператворан у жывёліну, то гэта ўжо не чалавек, а жывёліна, і ім займаемся не мы, а Таварыства аховы жывёл!
I дамовіцца яны ніяк не маглі; у выніку ні Таварыства, ні дзіцячыя дамы не хацелі трымаць у сябе дракона, а бедны дракон так расстроіўся, што і есці перастаў; асабліва сумавалі яго трэцяя, пятая і сёмая галовы.
А быў у тым Таварыстве адзін маленькі, худзенькі чалавек, сціплы і непрыкметны, як мышка, звалі яго неяк на Н: Навачак, ці Неруд, ці Ногейл... ды не, звалі яго Труціна! I калі гэты Труціна ўбачыў, як драконавы галовы адна за адной сохнуць ад гора, ён сказаў:
— Паважанае Таварыства! Чалавек гэта альбо звер, я гатовы ўзяць гэтага дракона да сябе дамоў і як належыць клапаціцца аб ім!
Тут усе сказалі:
— Ну і цудоўна!
I Труціна ўзяў дракона да сябе дамоў.
Трэба прызнацца, клапаціўся ён аб драконе, як і абяцаў, добрасумленна, карміў яго, чухаў і гладзіў: Труціна вельмі любіў жывёл. Вечарамі, вярнуўшыся з работы, ён выводзіў дракона на прагулку, каб той крыху размяўся, і дракон бегаў за ім як сабачка і віляў хвастом. Адзываўся ён на клічку Аміна.
Аднойчы вечарам заўважыў іх жывадзёр і кажа:
— Пан Труціна, што гэта ў вас за звер? Калі гэта дзікі звер, драпежнік або яшчэ што, то яго вадзіць па вуліцах няможна; а калі гэта сабака, то вы абавязаны купіць яму жэтон і ашыйнік!
— Гэты сабака вельмі рэдкай пароды,— адказаў Труціна,— так званы драконавы пінчар, або сямігаловы змеяпёс. Праўда, Аміна? He сумнявайцеся, пан жывадзёр, я куплю яму нумар і ашыйнік!
I Труціна купіў Аміне сабачы нумар, хаця прыйшлося яму, беднаму, аддаць за яго апошнія грошы.
Але неўзабаве зноў яму сустрэўся жывадзёр і сказаў:
— Гэта не работа, пан Труціна! Калі ў вашага сабакі сем галоў, то і жэтонаў павінна быць сем і сем ашыйнікаў, таму што па правілах на кожнай сабачай шыі павінен вісець нумар!
— Пан жывадзёр,— запярэчыў Труціна,— але ж у Аміны нумар на сярэдняй шыі!
— Гэта ўсё роўна,— сказаў жывадзёр,— бо астатнія шэсць галоў бегаюць без ашыйнікаў і нумароў, як бяздомныя сабакі! Я гэтага не пацярплю! Прыйдзецца забраць вашага сабаку!
— Пачакайце яшчэ тры дні,— узмаліўся Труціна,— я куплю Аміне нумаркі!
I пайшоў дамоў сумна-сумна, таму што грошай у яго не было ні капейкі.
Дома ён ледзь не заплакаў, так было яму горка, сядзеў ён і ўяўляў сабе, як жывадзёр забярэ яго Аміну, прадасць у цырк або нават заб’е. I, пачуўшы, як ён уздыхае, дракон падышоў да яго і паклаў яму на калені ўсе сем галоў і паглядзеў яму ў вочы сваімі цудоўнымі, журботнымі вачыма; такія цудоўныя, амаль чалавечыя вочы бываюць у кожнага звера, калі ён глядзіць на чалавека з даверам і любасцю.
— Я цябе нікому не аддам, Аміна,— сказаў Труціна і пагладзіў Аміну па ўсіх сямі галовах. Потым ён узяў гадзіннік — бацькоўскую спадчыну, узяў свой святочны касцюм і лепшыя чаравікі, усё прадаў і яшчэ пазычыў грошай і на ўсе гэтыя грошы купіў шэсць сабачых нумароў і ашыйнікаў і павесіў свайму дракону на шыю. Калі ён зноў вывеў Аміну на прагулку, усе жэтоны звінелі і брынчалі, як быццам ехалі сані са званочкамі.
Але ў той жа вечар прыйшоў да Труціны гаспадар таго дома, дзе ён жыў, і сказаў:
— ІІан Труціна, мне ваш сабака нешта не падабаецца! Я, праўда, у сабаках не разбіраюся, але людзі кажуць, што гэта дракон, а драконаў у сваім доме я трымаць не збіраюся!
— Пан гаспадар,— сказаў Труціна,— Аміна ж нікога не чапае!
— Гэта мяне не датычыцца! — сказаў домаўладальнік.— У прыстойных дамах драконаў не трымаюць, і кропка! Калі вы гэтага сабаку не выкінеце, то з першага чысла пастарайцеся аслабаніць кватэру! Я вас папярэдзіў, а цяпер маю гонар кланяцца!
I ён грукнуў за сабой дзвярыма.
— Бачыш, Аміна,— заплакаў Труціна,— яшчэ і з дому нас выганяюць! Але я цябе ўсё роўна не аддам!
Дракон ціхенька падышоў да яго, і вочы яго так цудоўна ззялі, што Труціна зусім расчуліўся.
— Ну, ну, дзівача,— сказаў ён,— ты ж ведаеш, што я цябе люблю!
На другі дзень, глыбока заклапочаны, пайшоў ён на работу (ён служыў у нейкім банку пісцом). I раптам яго выклікаў да сябе начальнік.
— Пан Труціна,— сказаў начальнік,— мяне не цікавяць вашы асабістыя справы, але да мяне дайшлі дзіўныя чуткі, быццам вы трымаеце ў сябе дракона! Падумаць толькі! Ніхто з вашых начальнікаў не трымае драконаў! Гэта мог бы сабе дазволіць хіба які-небудзь кароль або султан. а ўжо ніяк не просты служачы! Вы, пан Труціна, жывяце зусім не па сродках! Або вы пазбавіцеся ад гэтага дракона, або я з першага чысла пазбаўлюся ад вас!
— Пан начальнік,— сказаў Труціна ціха, але цвёрда,— я Аміну нікому не аддам!
I пайшоў дамоў такі самотны, што ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.
Сеў ён дома на крэсла, ні жывы ні мёртвы ад гора, і з вачэй яго пацяклі слёзы. I раптам ён адчуў, што дракон паклаў яму галаву на калені. Скрозь слёзы ён нічога не бачыў, a толькі гладзіў дракона па галаве і шаптаў:
— He бойся, Аміна, я цябе не пакіну.
I раптам здалося яму, што галава Аміны стала мяккай і кучаравай. Выцер ён слёзы, паглядзеў — а перад ім замест дракона стаіць на каленях прыгожая дзяўчына і пяшчотна глядзіць яму ў вочы.
— Бацюхны! — закрычаў Труціна.— А дзе ж Аміна!?
— Я прынцэса Аміна,— адказала прыгажуня.— Да гэтай мінуты я была драконам — мяне ператварылі ў дракона, таму што я была
гордая і злосная. Але ўжо цяпер я буду лагоднай, як авечка!
— Ды будзе так!—пачуўся нечы голас. У дзвярах стаяў чарадзей Боска.
— Вы вызвалілі яе, пан Труціна,— сказаў ён.— Любоў заўсёды вызваляе людзей і жывёлін ад злых чараў.
Вось як здорава атрымалася, праўда, рабяты? А бацька гэтай дзяўчыны просіць вас зараз жа прыехаць у яго царства і заняць яго
трон. Так што хутчэй, a то як бы нам на поезд не спазніцца!
*
— Вось і канец гісторыі з драконам з Вайцешскай вуліцы,— закончыў Хадэра.— Калі не верыце, спытайце ў Поура.
Вялікая доктарская казка
Шмат ужо вады сплыло з таго часу, як на гары Гейшавіне займаўся сваім чараўнічым рамяством чараўнік Магіяш. Як вы ведаеце, чараўнікі бываюць добрыя — іх завуць чарадзеямі або вяшчунамі, і злосныя — іх называюць ведзьмарамі, a то і чарнакніжнікамі. Магіяш быў, як бы гэта вам сказаць, ні тое ні сёе. Іншы
раз ён бываў такі добры, што зусім не вядзьмарыў, а іншы раз вядзьмарыў так страшна, што гром грымеў і маланкі бліскалі; іншы раз яму раптам прыходзіла ў галаву паслаць на зямлю дождж з каменняў, а неяк раз наслаў ён нават дождж з маленькіх жабянят.
Словам, што ні кажы, а такі чараўнік — не надта прыемнае суседства, і нават тыя, хто кляўся і бажыўся, што яны ні ў якіх чараўнікоў не вераць, стараліся аб’язджаць Гейшавіну як мага далей. Хоць яны і запэўнівалі, што робяць крук толькі таму, што там дарога надта ж ужо крута на гару ідзе, але гэта толькі адгаворкі. Неахвота ім было сумленна прызнацца, што баяцца Магіяша!
Ды вось, аднойчы гэты самы Магіяш сядзеў
каля ўваходу ў сваю пячору і еў чарнасліў — вялікія чорна-сінія, пакрытыя чырванаватым налётам слівы. У гэты час яго чаляднік, вяснушкаваты Вінцук — сапраўднае яго імя Вінцук Няклічак з Злічка —памешваў на агні варыва, якое гатавалася са смалы, серп, валяр’яну, мандрагоры, змяінага кораня, палыну, дзядоў, бабінага гневу і чортавага кораня, імбіру, казіных арэшкаў, асіных джалаў, пякельнага каменя, пацуковых вусоў, лапак кікімары, трын-травы і іншых да таго падобных чарадзейскіх зелляў, траў і карэнняў. А Магіяш толькі паглядваў, як у вяснушкаватага Вінцука ідзе работа, а сам еў слівы.
Але, відаць, бедалага Вінцук забыўся, што варыва трэба мяшаць, задумаўся ці яшчэ што, толькі варыва ў яго катле выбегла, выкіпела, прыгарэла, падгарэла і паваліў ад яго жахлівы смурод.
«Ах, ты, расцяпа няшчасная!»—хацеў крыкнуць Магіяш, але, спяшаючыся, ён, відаць, не з таго горла крыкнуў ці можа сліва не ў тое горла трапіла,— словам, праглынуў Магіяш сліву проста з костачкай, і костачка тая засела ў яго глотцы, ды так, што ні туды і ні сюды. Паспеў Магіяш толькі выпаліць: «Ах ты, рас...»—і ўсё тут. Больш ён не мог вымавіць ні слова. Ен толькі хроп і шыпеў, як шыпіць пара ў кацялку, дзе гатуецца вада; твар у яго наліўся крывёю, ён махаў рукамі і захлёбваўся, а костачка ані з месца — да таго моцна і надзейна засела яна ў яго ў глотцы.
Як толькі Вінцук гэта ўбачыў, ён страшэнна спалохаўся, каб яго гаспадар Магіяш не задыхнуўся, і сказаў:
— Пан шэф, пачакайце, я зараз злётаю ў Гронава па доктара.
I тут жа памчаўся з Гейшавіны ўніз. Ды яшчэ як памчаўся! Шкада, што не было каму
там засекчы час. Гэта быў, напэўна, сусветны рэкорд у бегу на доўгія дыстанцыі.
Калі Вінцук прыбег у Гронаў да доктара, ён не мог спачатку здыхацца, але крыху пазней заспяшаўся:
— Пан доктар, хутчэй, як можна хутчэй, мігам трэба ісці да пана чараўніка Магіяша, a то ён задыхнецца!.. Ах ты, бацюхны, як жа я падбіўся, бегучы!
— Да Магіяша, на Гейшавіну? — прабурчаў гронаўскі доктар.—-Цьфу ты, чорт, вось ужо куды тройчы не хочацца! Але калі такая пільная патрэба, нічога не зробіш...
I пачаў збірацца.
Справа ў тым, што доктар нікому не можа адмовіць у дапамозе, хоць бы яго паклікалі да самога разбойніка Нягодніё або да самога — з намі Бог!—сатаны. Такая ўжо гэта прафесія — медыцына.
Дык вось, узяў гронаўскі доктар сваю доктарскую сумку, у якой ляжаць доктарскія нажы і абцугі для зубоў, і бінты, і парашкі, і мазі, і шыны для пераломаў, і іншыя доктарскія інструменты, і адправіўся з Вінцуком на Гейшавіну.
— Толькі б мы не спазніліся! —хваляваўся вяснушкаваты Вінцук.
Крочылі яны — раз-два, раз-два, па гарах і лясах, раз-два, раз-два, па лугах і балотах, раз-два, раз-два, па ўзгорках і далінах, пакуль вяснушкаваты Вінцук не сказаў:
— Ну, пан доктар, вось мы і прыйшлі.
— Ваш пакорлівы слуга, пан Магіяш,— сказаў гронаўскі доктар.— Дык дзе ў вас баліць.
Чараўнік Магіяш замест адказу толькі захрыпеў, засіпеў, засоп і паказаў сабе на горла — маўляў, там засела.
— Ага, горлачка баліць,— сказаў гронаўскі доктар.— Ну-ну, зараз паглядзім... Адкрыйце-
тка, як трэба, роцік, пан Магіяш, і скажыце «а-а-а».
Чараўнік Магіяш рассунуў свае чорныя вусы і разявіў рот на ўсю шырыню, але «а-аа» сказаць не здолеў, таму што ён наогул не мог сказаць нічагусенькі.
— Ну-ну, скажыце «а»,— падбадзёрваў яго доктар.— Гэта ж так проста!
Але нічога не атрымалася.
— Ай-я-яй!—паківаў галавой доктар, які быў, трэба вам сказаць, стары верабей, якога на мякіне не падманіш, і наогул птушка, якая ведае ўсё, кацялок у яго варыў спраўна і, словам, як той кажа, у галаве ў яго што-кольвечы было.— Ай-я-яй, пан Магіяш, значыць, вам вельмі кепска, калі ўжо вы не здолееце «а» сказаць! Гм, гм, кепска, кепска...
I пачаў ён Магіяша аглядваць і абстукваць, пульс яму падлічыў, язык паглядзеў, зазірнуў пад вейкі, пасвяціў яму ў вушы і ў нос люстэрачкам і пры гэтым бурчаў нешта па-латыні.
Калі доктар скончыў усе гэтыя працэдуры, ён зрабіў страшэнна важную міну і сказаў:
— Пан Магіяш, выпадак вельмі сур’ёзны. Тут нішто не паможа, акрамя тэрміновай і неадкладнай аперацыі. Але я не магу і не маю права рабіць яе адзін, мне для гэтага спатрэбяцца асістэнты. Калі вы дасце згоду на аперацыю, то, нічога не зробіш, трэба паслаць па маіх калег-дактароў у Упіцу, у Касцельца і Гаржычкі, а калі яны прыедуць, мы наладзім з імі ўрачэбную раду, або кансіліум, і толькі пасля канчатковага роздуму зможам зрабіць неабходнае медыцынскае ўмяшанне, або ореratia operandi. Абдумайце гэта, пан Магіяш, і, калі прымеце маю прапанову, пашліце адразу ж ганца па маіх высокапаважаных і вучоных паноў калег.
Што было Магіяшу рабіць? Ён кіўнуў вяснушкаватаму Вінцуку, а Вінцук тры разы прытупнуў, каб яму лягчэй беглася, і вунь ён ужо ляціць уніз з Гейшавіны! Перш-наперш у Гаржычкі. Потым у Упіцу. А там і ў Касцельца. Ну, няхай сабе пакуль пабегае.
Пра сулейманскую прынцэсу
Пакуль вяснушкаваты Вінцук бегаў у Гаржычкі, і ў Упіцу, і ў Касцельца па дактароў, гронаўскі доктар сядзеў з чараўніком Магіяшам і паглядваў, каб пацыент не задыхнуўся. Каб час ішоў весялей, ён дастаў сігару-віргінію і пачаў моўчкі пакурваць.
Калі яму гэта справа пачала надакучваць, ён адкашляўся для ўцехі і працягваў дыміць далей. Потым, каб прабавіць час, тры разы пазяхнуў і паміргаў. А яшчэ крыху пазней прамармытаў:
— Ну-ну!
Яшчэ гэтак праз паўгадзінкі пацягнуўся і сказаў:
— Гм-гм...
А яшчэ праз гадзіну дадаў:
— А што, калі б нам, пакуль суд ды справа, перакінуцца ў карты? У вас, пан Магіяш, знойдзецца, вядома, калода?
Чараўнік Магіяш — ён жа не мог нічога сказаць — толькі пакруціў галавой, што, маўляў, картаў няма.
— Няма? — працягваў гронаўскі доктар.— Шкада, шкада... Нішто сабе чараўнік — і картаў у яго няма! Вось у нас у карчме даваў прадстаўленне адзін чарадзей... чакайце, як яго звалі? Накшталт Наўраціл, ці Боска, ці Магарэлі,— дык ён такія чараўнічыя штукі з
картамі рабіў, што вы б толькі вачыма плюскалі. Ды, вядома, і вядзьмарыць трэба ўмець!
Потым доктар прыпаліў новую сігару і сказаў:
— Ну, калі ўжо ў вас тут і картаў няма, раскажу я вам казачку пра сулейманскую прынцэсу, каб нам з вамі час бавіць было весялей. Калі вы выпадкова гэту казку ведаеце, толькі скажыце мне, і я адразу перастану... Дзінь-дзінь-дзінь, казка пачынаецца!
Як вядома, за Галаччымі гарамі і Саргасавым морам ёсць Даламанскія астравы, а за імі знаходзіцца пустыня Шарывары, паросшая густым лесам, з галоўным цыганскім горадам Эльдарада. I вось там, адразу за рэчкай, калі перайсці цераз масток і ўзяць па дарожцы ўлева, за вярбовым кустом і канавай з дзядамі, раскінулася вялікае і магутнае султанства Сулейманскае... Цяпер вы ўжо там як дома, ці не праўда?
У султанстве Сулейманскім, як сама назва паказвае, правіў султан Сулейман. Была ў таго султана адзіная дачка, па імені Зубейда. I раптам гэта прынцэса Зубейда ні з таго ні з сяго пачала чахнуць, худзець і хварэць. Яна і кашляла, і хрыпела, і бляднела, і вянула, і охкала, і ўздыхала — проста адна бяда.
Само сабой зразумела, султан да яе мігам склікаў сваіх прыдворных чарадзеяў і знахараў, чараўнікоў, ведзьмароў і ведзьмаў, магаў і астролагаў, лекараў і аптэкараў, цырульнікаў, баншчыкаў і фельчараў, але ніхто з іх не мог прынцэсу вылечыць.
Здарыся такое ў нас, я адразу б вызначыў, што хварэе дзеўка на анемію, пляўрыт і бранхіт, але ў Сулейманскай зямлі ні медыцына, ні цывілізацыя так далёка не зайшлі, каб там маглі паяўляцца хваробы з лацінскімі назвамі.
Можаце сабе ўявіць, у якім адчаі быў стары султан.
«Манта-Крыста ты мой,— казаў ён сабе,— я ж так спадзяваўся, што дзяўчынка атрымае ў спадчыну ад мяне квітнеючае султанства, a яна тут, бедненькая, чэзне і вяне на маіх вачах, і я нічым ёй не магу памагчы!»
Пры двары султана і па ўсёй краіне Сулейманскай запанавала вялікая жалоба.
У гэты час заявіўся туды адзін коміваяжор з Яблонца, нехта пан Люсціг, і калі ён пачуў пра хваробу прынцэсы, то і сказаў:
«Трэба б да яе пану султану выклікаць доктара ад нас — так сказаць, з Еўропы, таму што ў нас медыцына больш перадавая. У вас тут адны знахары, ведзьмары ды чарадзеі, a ў нас, браточкі, ёсць сапраўдныя вучоныя дактары».
Калі аб гэтым даведаўся султан Сулейман, ён паклікаў да сябе пана Люсціга, купіў у яго нітку штучнага жэмчугу для прынцэсы Зубейды, а потым спытаў у яго:
«Пан Люсціг, як у вас пазнаюць сапраўднага вучонага доктара?»
«Вельмі проста,— сказаў пан Люсціг.— Пазнаюць яго па тым, што ў яго перад прозвішчам дзве літары: «д-р». Напрыклад, д-р Ман або д-р Пелнар і да таго падобнае. А калі ў яго няма «д-р», то, значыць, ён не вучоны доктар. Зразумела?»
«А!» — сказаў султан і багата абдарыў пана Люсціга султанкай — гэта такая рыбка, ведаеце? — а потым адправіў у Еўропу паслоў па вучонага доктара.
«Але глядзіце не забудзьцеся,— сказаў ён ім на развітанне,— што сапраўдны і вучоны доктар толькі той, які пачынаецца з «д-р». Іншых мне сюды не прывозьце, a то адрэжу вам вушы разам з галавой. Ну адпраўляйцеся!»
Калі б я пачаў расказваць аб усім, што толькі перажылі і чаго толькі нацярпеліся сулейманскія паслы, пакуль дабраліся да Еўропы, была б гэта, пан Магіяш, страшэнна доўгая казка. Але пасля доўгіх і многіх прыгод усё ж трапілі яны ў Еўропу і пачалі шукаць доктара для прынцэсы Зубейды.
Вось цэлы поезд сулейманскіх паслоў, гэтакіх мамелюкоў з турбанамі на галовах і з тоўстымі і доўгімі, як конскі хвост, вусамі, пацягнуўся па дарозе сярод чорнага лесу. Ішлі яны, ішлі і сустрэлі дзядзьку з пілой і сякерай на плячах.
«Добрага здароўечка!» — павітаўся з імі дзядзька.
«Памагай Божа,— сказалі паслы.— Хто вы, дзядзечка, будзеце?»
«Я,—сказаў ім дзядзька,-—дзякуй вам на добрым слове, буду не хто іншы, як дрывасек».
Басурмане навастрылі вушы і кажуць:
«Ваша вашаства, тады іншая справа! Калі вы будзеце доктарам Авосекам, то мы вас павінны запрасіць, каб вы ў момант, безадкладна і зараз жа, прэста, вівачэ і ўдзірата пайшлі з намі ў Сулейманскую зямлю. Пан султан Сулейман з высокай ласкавасцю загадаў запрасіць вас да свайго двара, але, калі вы пачнеце адмаўляцца або, барані Божа, супраціўляцца, мы вас даставім сілком, а таму мы вам, васпане, і прапануем з намі не спрачацца».
«Пачакайце, пачакайце,— здзівіўся дрывасек.— А навошта я пану султану спатрэбіўся?»
«У яго ёсць для вас работа»,— адказалі паслы.
«Тады можна пайсці,— згадзіўся дрывасек.— Я якраз, панове добрыя, шукаю работу.
Павінен вам сказаць, наконт работы я буду не горш за другога».
Паслы між сабой перамігнуліся і кажуць:
«Гэта нам, ваша славутасць, якраз і патрабуецца».
«Пачакайце,— кажа дрывасек.— Перш-наперш хацеў бы я ведаць, колькі мне пан султан за маю работу заплаціць. Я хоць і не буду дзерці, але, спадзяюся, ён сустрэне мяне, як друг».
Паслы султана Сулеймана на гэта пачціва адказалі:
«Гэта не бяда, што вы, ваша вашаства, не будзеце д-р Аць, мы і д-р Авосеку вельмі рады. ІІІто ж датычыць нашага пана султана Сулеймана, то можаце нам паверыць, што ён зусім не д-р Уг, а самы звычайны тыран і дэспат».
«Тады добра,— сказаў дрывасек.— Але наконт харчу вы ўлічыце, што за работай я п’ю і ем, як дракон, зразумела?»
«Усё зробім, высокапачцівы пан,— запэўнілі яго сулейманцы,— каб у нас была поўная згода».
Потым завялі з вялікай пашанай і гонарам дрывасека на карабель, і паплылі з ім прама ў Сулейманскае царства. Калі яны прыплылі, султан Сулейман уміг узлез на трон і загадаў прывесці іх да сябе. Паслы пападалі перад ім на калені, і самы старшы і самы вусаты з іх пачаў:
«Наш уселаскавейшы пан і цар, уладар усіх прававерных, султан Сулейман! Па твайму найвысокаму загаду паехалі мы на востраў, які называецца Еўропа, каб адшукаць там найславутага, найвучонага і найслаўнага доктара для прынцэсы Зубейды. Вось ён тут і ёсць, пан султан. Гэта славуты, слаўны лекар, д-р Авосек. Няхай вам будзе вядома, што доктар гэты на рабоце не горш за д-р Угого, плаціць яму трэба, як д-р Угу, есць і п’е ён, як д-р Акан. А гэта, пан султан, усе вучоныя і славутыя дактары, адсюль адразу відаць, што мы напалі на самага лепшага. Гм, гм... Вось цяпер ужо ўсё...»
«Вітаю вас, д-р Авосек,— сказаў султан Сулейман.— Прашу вас пайсці паглядзець маю дачку, прынцэсу Зубейду».
«Што ж, чаму б і не пайсці?» — сказаў сабе дрывасек, і сам султан завёў яго ў змрочны, зацемнены пакой, засланы самымі прыгожымі дыванамі, дарожкамі і падушкамі. Там ляжала бледная, уся нібы з воску, прынцэса Зубейда і драмала.
«Ай-я-яй,— сказаў дрывасек спачувальна,— пан султан, а дзяўчынка ваша як быццам вяне!»
«У тым і справа»,— уздыхнуў султан.
«Сохне, кажу,— працягваў дрывасек.— Проста нікуды не варта!»
«Так і ёсць,— пацвердзіў султан журботна.— Нічога яна ў нас не хоча есці».
«Худая, як трэска,— сказаў дрывасек.— I ў твары ні крывінкі, пан султан. Я б сказаў, што яна зусім хворая».
«Канечне, хворая,— самотна прамовіў султан.— Для таго я вас і запрасіў, каб вы яе вылечылі, раз вы д-р Авосек».
«Я?! —^здзівіўся дрывасек.— Бацюхны мае, як я магу яе вылечыць?»
«Гэта ўжо ваша справа,— сказаў султан змрочным голасам.— Затым вы і прыехалі. Давайце без жартачкаў. Майце на ўвазе: калі вы яе не вылечыце, загадаю адсекчы вам галаву — і канец».
«Дык жа няможна гэтак!» — хацеў быў запярэчыць перапалоханы дрывасек, але султан Сулейман яму нават і дагаварыць не даў.
«Ніякіх адгаворак!—строга сказаў ён.— I наогул мне з вамі няма часу, трэба ісці царстваваць. А вы бярыцеся за работу і пакажыце сваё ўменне».
Ён пайшоў, сеў на трон і пачаў царстваваць.
«Вясёленькая гісторыя! — сказаў сабе дрывасек.— Ну і ўліп жа я! Ды як жа я магу вылечыць нейкую там прынцэсу? Калі я іх лячыў? Эх, ёлкі-палкі, што ж мне рабіць? Калі гэту дзяўчыну не вылечу, адсякуць мне галаву. Ну і справы! Калі б я быў не ў казцы, дык сказаў бы, што ўжо гэта няма куды горш — ні з таго ні з сяго галовы адсякаць. I чорт мяне занёс у гэту казку! У жыцці са мной нічога такога не магло здарыцца. Забі мяне пярун на гэтым месцы, мне самому цікава, як я з гэтай гісторыі выкручуся!»
3 такімі самотнымі думкамі сядзеў бедны
дрывасек на парозе султанскага палаца і ўздыхаў.
«Эх, дровы-паленні,— сказаў ён сам сябе,— бывае ж такая навала! Як я магу ператварыцца ў доктара? Калі б мне загадалі ссекчы дрэва — хоць вунь тое, хоць вунь гэта,— я ім ужо паказаў бы, на што здатны, толькі трэскі паляцелі б! А наогул тут, як я пагляджу, усё зарасло, быццам у дзікім лесе, ім і сонейка не відаць. Значыць, у іх у палацы сырасць развялася, і плесень, і грыбы, і макрыцы... Пачакайце ж, я вам пакажу, як наш брат працуе!»
3 гэтымі словамі ён скінуў куртку, папляваў на далоні, схапіў сваю сякеру, пілу і пачаў валіць дрэвы, што раслі вакол султанскага палаца...
Канечне, раслі там не якія-небудзь грушы, або яблыні, або арэхі, як у нас, а суцэльныя пальмы, і алеандры, і бананы, драцэны, латаніі і фікусы, чырвонае дрэва, дрэвы, якія растуць да неба, і іншая экзатычная флора. Вось бы вы паглядзелі, пан Магіяш, як наш дрывасек за іх узяўся! Калі прабіла поўдзень, была ўжо вакол палаца добрая прасека. Тут дрывасек выцер рукавом пот са лба і, вырашыўшы падмацавацца, дастаў з кішэні чорны хлеб з тварагом, што захапіў з дому.
Тым часам прынцэса Зубейда ўсё спала ў сваім змрочным пакоі, і спалася ёй пад шум пілы і стук сякеры дрывасека як ніколі ў жыцці. Разбудзіла яе толькі цішыня, якая наступіла, калі дрывасек перастаў валіць дрэвы, уладкаваўся на кучы паваленых ствалоў і ўзяўся есці хлеб з тварагом.
Вось тут прынцэса адплюшчыла вочы і здзівілася: чаму гэта ў яе пакоі так светла? Упершыню ў жыцці хлынула туды сонца цэлым патокам і напоўніла змрочны пакой ззяннем і бляскам. Прынцэсу гэты паток святла
проста асляпіў, ды да таго ж у акно запахла свежассечаным так моцна і хораша, што прынцэса з асалодай глыбока ўцягнула ў сябе паветра. А да смалістага паху прымешваўся яшчэ нейкі другі, якога прынцэса да гэтага часу ніколі не чула. Ды што ж гэта такое?
Яна ўстала і падышла да акна. Глядзіць, замест гушчару — прасека, палымнеючая пад паўдзённым сонцам, а там сядзіць вялізны дзядзька і з зайздросным апетытам есць нешта чорнае з белым. Вось ад гэтага і ідзе такі прыемны пах. Самі ведаеце, гэта ж заўсёды так: смачней за ўсё пахне тое, што ў другога на абед.
Прынцэса не вытрымала: апетытны пах прымусіў яе спусціцца ўніз, выйсці на волю і цягнуў яе ўсё бліжэй і бліжэй да дзядзькі, які абедаў.
Трэба ж ёй было хоць паглядзець, што гэта такое смачнае ён есць!
«А, прынцэса! — сказаў ёй дрывасек.— Можа хочаце кавалачак хлеба з тварагом?»
Прынцэса пачырванела і збянтэжылася: яна саромелася сказаць, што ёй бы страшэнна хацелася паспытаць.
«Дык наце,— прапанаваў дрывасек і адрэзаў сваім крывым нажом ладны акраец.— Трымайце».
Прынцэса азірнулася па баках, ці не бачыць хто.
«Дзякую,— кіўнула яна, упілася зубамі ў акраец і сказала з поўным ротам:—М-м-м... Вой, а як жа смачна!»
Самі разумееце, хлеба з тварагом такая прынцэса ў жыцці сваім не ела!
У гэту мінуту выглянуў з акна сам султан Сулейман. Выглянуў і не паверыў сваім вачам: замест зарасніку — светлая прасека ўся так і гарыць пад паўдзённым сонцам, а на кучы
бярвенняў сядзіць прынцэса з набітым ротам, ад тварагу ў яе белыя вусы ад вуха і да вуха, і ўплятае яна за абедзве шчакі!
«Слава табе, Госпадзі! — уздыхнуў з палёгкай султан Сулейман.— Значыць, і на самой справе дасталі для маёй дзяўчынкі сапраўднага, вучонага доктара».
I з гэтага часу, пан Магіяш, пачала прынцэса хутка ачуньваць. На твары яе паявілася здаровая чырвань, а ела яна, як маладое ваўчанё.
Усё гэта, няхай вам будзе вядома, уздзеянне свежага паветра і сонца. I вам я расказаў усё гэта таму, што вы вось тут жывяце ў пячоры, куды ні сонейка не заглядвае, ні ветрык не завівае, а гэта, пан Магіяш, вельмі няздарова. Вось што я вам хацеў бы сказаць!
*
Толькі гронаўскі доктар даказаў казку пра сулейманскую прынцэсу, як прымчаўся вяснушкаваты Вінцук і прывёў з сабой доктара з Гаржычак, доктара з Упіцы і доктара з Касцельца.
—Вяду, вяду! — крычаў ён яшчэ здалёк.— Ну, браточкі мае, і замардаваўся я!
— Вітаю вас, калегі,— сказаў гронаўскі доктар.— Вось наш пацыент, пан чарнакніжнік Магіяш. Як вы, канечне, бачыце, стан яго вельмі цяжкі. Пацыент сцвярджае, што ён праглынуў сліву, або чарнасліву, або костачку. На маю сціплую думку, яго хваробу можна назваць вострым слівітам.
— Гм, гм...— сказаў доктар з Гаржычак.— Я б сказаў, удушаючы чорнаслівіт.
— He хачу спрачацца з паважанымі калегамі,— заявіў касцелецкі доктар,— але, на мой
погляд, у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб глотачным костачкаслівіце.
— Панове,— падаў голас упіцкі доктар,— я прапаную пагадзіцца на наступным дыягназе: у пана Магіяша назіраецца востры удушаючы сліваглотачны костачкачорнаслівіт.
— Ну, віншую вас, пан Магіяш! — сказаў горжыцкі доктар.— Гэта вельмі рэдкае і цяжкае захворванне.
— Калегі,— загаварыў касцелецкі доктар,— у маёй практыцы неаднаразова сустракаліся рэдкія выпадкі. Ці чулі вы, напрыклад, як я вылечыў Лесуна з гары Кракоркі? Калі не, дык я вам раскажу.
Выпадак з Лесуном
Нямала, скажу я вам, год таму назад жыў у лесе на Кракорцы Лясун. А быў ён, трэба вам ведаць, адной з агіднейшых пачвар, якія толькі сустракаюцца на свеце. Ідзе чалавек ноччу па лесе, недзе нешта загікае, закрычыць, застогне, завые, заскуголіць або страшна-страшна зарагоча. Само сабой зразумела, чалавек перапалохаецца да смерці. Такі жах на яго нападзе, што ён бяжыць, ног пад сабой не чуючы,— таго і глядзі, душу Богу аддасць са страху.
Вось гэта вытвараў на Кракорцы з году ў год Лясун; і такога страху ён нагнаў, што людзі баяліся туды ўпоцемках і нос паказаць.
I вось аднойчы з’яўляецца да мяне ў бальніцу дзіўны чалавек — рот да вушэй, хоць завязачкі прышывай, горла завязана нейкай анучкай — і пачынае сапці, храпці, хрыпець, шыпець, рохкаць і скрыпець. Ніводнага слова не разбярэш!
«Дык што ў вас?» —пытаюся.
«Пан доктар,— сіпіць гэты малойчык,—я, з вашага дазволу, як быццам ахрып».
«Гэта я бачу,— кажу.— А хто вы і адкуль?»
Пацыент, крыху павагаўшыся, прызнаўся: «Я, з вашага дазволу, не хто іншы, як Лясун
з гары Кракоркі
»
«А! —кажу.— Дык гэта вы той нягоднік, той бессаромнік, які пужае людзей у лесе? Так вам і трэба, чорт вас забяры, што вы страцілі голас! I вы яшчэ думаеце, я буду лячыць вашы фарыі ларынгіты або гатары картані, э-ээ... я хацеў сказаць, катары гартані, каб вы маглі і ў далейшым выць і крычаць у лесе і напускаць на людзей сурокі? Не-не, хрыпіце і сіпіце сабе на здароўе, ва ўсякім
разе спакой дасце людзям!»
I, уяўляеце, тут гэты Лясун заенчыў:
«Хрыстом Богам прашу, пан доктар, малю вас, вылечыце мне горла! Я буду сябе добра паводзіць, не буду людзей пужаць».
«Гэта я вам і раю,— кажу.— Вы сабе падар-
валі горла сваім крыкам, а таму і страцілі голас, ясна? Вам, мілейшы, палохаць людзей у лесе зусім не падыходзіць: у лесе холадна і сыра, а ў вас занадта далікатныя дыхальныя шляхі. He ведаю, не ведаю, што вам рабіць...
Катар бы яшчэ можна вылечыць, але вам прыйшлося б назаўжды перастаць пужаць людзей і перасяліцца куды-небудзь далей ад лесу, інакш вам нішто не паможа».
Лясун мой збянтэжыўся і пачухаў сабе патыліцу.
«Гэта справа нялёгкая. А чым жа я жыць буду, калі перастану пужаць? Я ж ніякага іншага рамяства не знаю, акрамя як гогокаць ды крычаць, і то пакуль я пры голасе».
«Ды, мілейшы вы мой,— кажу я яму,— з такім рэдкім горлам, як у вас, я пайшоў бы ў оперу спеваком або гандляром на базар, або ў цырк зазывалам. Проста шкада, што такі магутны, выдатны голас прападае ў глухамані. Вы аб гэтым не думалі? У горадзе б вас, напэўна, больш ацанілі».
«Я аб гэтым іншы раз і сам падумваў,— прызнаўся Лясун.— Ну што ж, паспрабуем дзе-небудзь у іншым месцы ўладкавацца, вядома, як голас вернецца».
I вось я яму, калегі, змазаў гартань ёдам, загадаў яму паласкаць горла марганцоўкай і хлорыстым каліем і прапісаў стрэптацыд унутр і кампрэс на шыю звонку. 3 таго часу Лесуна на Кракорцы не было чуваць. Відаць, ён і сапраўды перабраўся ў іншае месца і перастаў пужаць людзей.
Выпадак з гаўлавіцкім вадзяніком
— I ў мяне быў адзін цікавы медыцынскі выпадак,— азваўся ўпіцкі доктар.— У нас у рэчцы Упе, за гаўлавіцкім мосцікам, пад карэннямі вербняку і алешніку жыў стары вадзянік, якога звалі Іудал. Быў ён страшэнны нелюдзень, буркун і страхалюд. Іншы раз ён рабіў паводку, а іншы раз і дзяцей тапіў, калі
яны купаліся. Адным словам, людзі трываць яго не маглі і не ведалі, як ад яго пазбавіцца.
Аднойчы ўвосень з’яўляецца да мяне ў прыёмную дзядок: кафтан на ім зялёны, на шыі чырвоная хустка, і кашляе ж ён, і чхае, і фыркае, і смаркаецца, і ўздыхае, і пацягваецца.
«Пан дохтур, я або прастудзіўся, або празяб: тут мне коле, там страляе, сярэдзіну ломіць, у суставах цягне, кашаль такі, што грудзі разрывае, а насмарк як з вядра. Дык, можа, вы мяне чым палечыце?»
Я яго выслухаў, прастукаў і кажу:
«Дзядуля, гэта рэўматызм. Я вам дам мазь, называецца яна, да вашага ведама, «лініментум». Але гэта яшчэ не ўсё. Вы павінны знаходзіцца ўвесь час у сухім і цёплым месцы, зразумелі?
«Зразумеў,— забурчаў стары.— Але наконт сухога і цёплага месца—тут, васпане, нічога не выйдзе».
«Чаму гэта не выйдзе?» — пытаюся ў яго.
«Ну,— кажа дзядок,— таму, што я, пане дохтур, гаўлавіцкі вадзянік. Як гэта я сабе ў вадзе магу абсталяваць сухое і цёплае месца? Я ж сабе і нос выціраю вадой, у вадзе сплю і вадой накрываюся. Толькі вось цяпер, пад старасць, сцялю сабе мяккую ваду, а не цвёрдую, каб мякчэй ляжаць было. Так што наконт сухога і цёплага месца — гэта, дазволю заўважыць,— цяжкавата!»
«Нічога не папішаш, дзядуля,— кажу, у халоднай вадзе рэўматызм ваш стане толькі вастрэйшым. Самі ведаеце, старыя косці любяць цеплыню. Колькі вам, дарэчы, гадоў, пан вадзянік?»
«Охо-хо!—прабуркатаў вадзянік.— Я ж тут, пан дохтур, яшчэ з язычаскіх часоў.
Будзе таму, бадай, з тысячу гадоў, a то і болей... Та-ак, гады, гады!..»
«Вось бачыце,— раю яму,— у вашым узросце, дзядуля, пара ўжо на печы сядзець. Хаця чакайце, здаецца, знайшоў! Ці чулі вы калінебудзь пра гарачыя крыніцы?»
«Чуць-то чуў,— мармыча стары вадзянік,— але тут як быццам ніводнай няма».
«Тут няма,— кажу,— затое ёсць у Цяпліцы, і ў Пішцьянах, і яшчэ дзе-нідзе, толькі там яны глыбока пад зямлёй. А гэтыя гарачыя крыніцы, няхай вам будзе вядома, спецыяльна створаны для старых, рэўматычных вадзянікаў. Вы проста-такі паселіцеся ў такой гарачай крыніцы як цеплаводны вадзянік і будзеце сабе лячыць свой рэўматызм».
«Гм, гм...— раздумваў стары.— А што, уласна, павінен такі вадзянік рабіць?»
«Ды нямногае,— кажу.— Ён павінен не перастаючы пампаваць з глыбіні гэту гарачую ваду наверх і сачыць, каб не прастывала, a лішку цёплай вады пускаць на паверхню. Вось і ўсё».
«Што ж, гэта можна,— мармыча гаўлавіцкі вадзянік.— Дык я, мусіць, пайду пашукаю для сябе якую-небудзь гарачую крыніцу. Вялікае вам дзякуй, пане дохтур!»
I знік з прыёмнай — толькі лужынка на падлозе пасля яго засталася.
I, ведаеце, калегі, гаўлавіцкі вадзянік аказаўся чалавекам разумным, паслухаў маю параду, пасяліўся ў Славакіі, у гарачай крыніцы, і цяпер выпампоўвае з гльхбіні зямлі столькі гарачай вады, што на гым месцы стаў біць фантан. I ў гэтым гарачым фантане купаюцца людзі і лечаць рэўматызм. Вельмі памагае — з усяго свету туды ездзяць курортнікі. Бярыце з іх прыклад, пан Магіяш, і ва ўсім слухайце дактароў.
Выпадак з русалкамі
— Тэ-эк, у мяне таксама быў адзін такі цікавы выпадак,— прамовіў доктар з Гаржычак.— Сплю я сабе неяк ноччу, сплю як забіты, калі раптам нехта стукае ў акно і крычыць:
«Доктар! Доктар!»
Я адчыняю акно і пытаюся:
«Ну, што там здарылася? Спатрэбіўся я каму, ці што?»
«Ага,— адказвае з цемнаты нясмелы і пяшчотны галасок.— Хадзі хутчэй, патрэбна твая дапамога!»
«Хто гэта там? — пытаюся.— Хто мяне кліча?»
«Я, голас ночы,— адказваюць мне з цемры.—Голас месячнай ночы. Хадзем!»
«Іду, іду!»—кажу я нібы ў сне і хутка апранаюся. Выходжу на вуліцу, а там нікога няма.
Зрабілася мне, сябры, ніякавата.
«Гэй,— закрычаў я напаўголасу,— ёсць тут хто-небудзь? Куды мне ісці?»
«За мной, за мной!»—усхліпнуў той самы пяшчотны і нябачны голас, і я пайшоў у той бок, куды ён клікаў мяне, не разбіраючы дарогі, па расістых лугах і чорных лясах.
Свяціў месяц, і ўвесь свет застыў у халоднай прыгажосці. Ведаю я, калегі, наш край як сваіх пяць пальцаў, але ў тую месячную ноч здаўся ён мне чароўным, як мара. Бывае ж іншы раз так, што знойдзеш цэлы новы свет у сябе пад носам!
Доўга я ўжо ішоў за гэтым голасам, нарэшце кажу сабе: «Пачакай-тка, гэта як быццам бы павінна быць Раціборжская даліна...»
«Сюды, доктар, сюды!» — паклікаў мяне голас.
Прагучала гэта, нібыта ў рацэ плесканула-
ся і бліснула хваля, і глядзь — я стаю ля самай ракі Упы, на сярэбраным лузе, у месячным ззянні. Пасярод палянкі бялее нейкая плямка ці то чыёсьці цела, ці то проста туман. Чую я не то ціхі плач, не то проста шум вады. .
«Ну-ну,— кажу заспакойвальна,— хто мы і што ў нас баліць?»
«Ах, доктар,— азвалася дрыготкім галаском светлая плямка на зямлі,— я проста віла, маленькая русалачка’ Mae сёстры танцавалі на лузе, і я танцавала з імі, і вось не ведаю як — ці то я спатыкнулася на месячны праменьчык, ці то я пакаўзнулася на тым водбліску, што дрыжыць на кропельках расы,— я не ведаю, што са мной здарылася, а толькі вось ляжу і не магу ўстаць, і ножка ў мяне баліць і баліць...»
«Ну, паненка,— кажу я ёй,— у вас, хутчэй за ўсё, вывіх або пералом. Мы гэта паправім... Дык вы, значыцца, адна з тых русалак, якія тут танцуюць на лузе? Вось як, вось як! I калі вам трапіцца які-небудзь хлапчына з Жарнова ці з Слаціны, вы яго затанцуеце да смерці, так? Гм, гм!.. А вы знаеце, дзяўчынка, што гэта брыдасць?.. Ага! Такое свавольства вас да дабра не давядзе. Вось яны, гэтыя танцулькі, чым канчаюцца!»
«Ах, доктар,— захныкала светлая плямка на паляне,— калі б вы ведалі, як у мяне ножка баліць!»
«Ясна, што баліць,— кажу.— Пералом павінен балець».
I стаў на калені каля русалачкі, каб забінтаваць ёй ножку.
Калегі, на вяку мне давялося вылечыць сотні і сотні пераломаў, але лячыць русалак — гора, дый годзе! Цела ж у яе і костачкі з месячнага святла, у рукі яго ўзяць нельга, такое яно кволае, бязважкае, нібы ветрык або
туман. Вось тут і паспрабуйце яго выцягнуць, направіць і перавязаць! Кажу вам, пякельная работа! Паспрабаваў перавязаць павуцінкай, але русалка ные:
«Ой, рэжа, як дрот!»
Хацеў я ўмацаваць зламаную ножку пялёсткам яблыневай кветкі, а яна расплакалася:
«Вой, вой, цісне, нібы камень!»
Ну што тут рабіць будзеш? I вось прыйшлося мне нарэшце саскрэбці, як скурку, толькі бляск, знаеце, такое металічнае адценне, што бывае на крылах страказы. Зрабіў я з яго дзве шынкі, а месячны прамень у кропельцы расы раздзяліў на сем колераў вясёлкі і самым тоненькім — сінім — праменьчыкам прывязаў гэтыя шынкі да зламанай русалчынай ножкі. Такая была катаржная работа, што я нават спацеў —месячнае святло мне здавалася гарачэй за жнівеньскае сонца!
А калі нарэшце ўсё было зроблена, сеў я каля русалкі і кажу:
«Усё ў парадку, паненка, цяпер вам патрэбен спакой. I ножкай гэтай ні ў якім разе не варушыце, пакуль не зрасцецца. Толькі вось што: паслухайце, міленькая, дзіўлюся я з вас і вашых сясцёр! Чаму вы ўсё яшчэ тут? Ужо ж, мабыць, усе вілы і русалкі, колькі іх было на свеце, знайшлі сабе лепшае месца...»
«Дзе?»—прашаптала русалка.
«Ну дзе ж!—кажу.— Зразумела, у кіно, там, дзе ставяць фільмы, знаеце? Яны іграюць і танцуюць у кінакарцінах, атрымліваюць кучу грошай, і ўвесь свет на іх потым любуецца. Гэта ж цудоўная справа, паненка! Усе русалкі — і жанчыны, і мужчыны — даўно ўжо там. Калі б вы бачылі туалеты і каштоўнасці гэтых русалак,— ого-го! Вы б там ніколі і не надзелі такой просценькай сукенкі, якая на вас зараз».
«Вы толькі паслухайце! —абурылася русалачка.— Гэта ж сукенка саткана з мігцення светлячкоў!»
«Ну вось,— кажу.— Такіх ужо даўно не носяць, і фасоны цяпер зусім інакшыя».
«Са шлейфам?» — з заміраннем спытала русалачка.
«Не ручаюся,— адказваю,— я ў гэтым не спецыяліст. I мне ўжо пара ісці. 3 мінуты на мінуту развіднее, а, наколькі мне вядома, вы, русалкі, можаце паяўляцца толькі пакуль цёмна, праўда?.. Дык з Богам, паненка, а наконт кіно вы падумайце».
Больш я гэтай русалкі не бачыў. Хутчэй за ўсё, паламаная бярцовая костачка ў яе добра зажыла. Але што вы думаеце? 3 таго часу русалкі і вілы перасталі паказвацца ў Раціборжскай даліне. А куды яны падзеліся? Вядомая справа, пайшлі ў кіно. Зрэшты, вы самі звярніце ўвагу: у кіно здаецца, што на экране рухаюцца паненкі і дамы, а цела ж у іх ніякага няма, дакрануцца да іх нельга — усё там з адных праменняў. Адсюль відаць, што яны не хто іншыя, як русалкі. I таму ў кіно прыходзіцца гасіць святло, каб было цёмна,— русалкі ж і іншыя здані страшэнна баяцца святла і паказваюцца толькі ў цемнаце.
Адсюль таксама відаць, што ні здані, ні іншыя казачныя стварэнні ў нашы дні не пражывуць, калі не знойдуць сабе болып разумнага занятку. Магчымасці ў іх для гэтага колькі хочаш.
Бацюхны мае, а мы ж, братцы, за ўсімі гэтымі росказнямі ледзь не забыліся на чарадзея Магіяша! Сам жа ён не мог ні пікнуць, ні падаць знаку — у яго ж усё яшчэ да гэтай
самай мінуты сядзела ў горле сліва. Ён мог толькі пацець ад страху, варочаць вачыма і думаць: «Калі ж мне нарэшце гэтыя дактары памогуць?!»
— Так, пан Магіяш,— сказаў нарэшце доктар з Касцельца,— цяпер мы прыступім да аперацыі. Толькі трэба нам вымыць рукі, таму што ў хірургіі самае галоўнае — чысціня.
I пачалі ўсе чатыры дактары мыць рукі — спачатку цёплай вадой, потым чыстым спіртам, потым бензінам, потым карболкай, затым апрануліся ў белыя халаты,— ой, бацюхны мае, браточкі, зараз пачнецца аперацыя! Хто баіцца на яе глядзець, няхай лепш зажмурыць вочы.
— Вінцук, загадаў доктар з Гаржычак,— патрымай-тка пацыенту рукі, каб ён не варушыўся.
— Вы гатовы, пан Магіяш? — спытаў урачыста доктар з Упіцы.
Магіяш кіўнуў галавой. Было яму так страшна, што душа ў яго апынулася ў пятках.
— Пачнём! —закрычаў гронаўскі доктар.— Раз... два... тры...
У тую ж мінуту доктар з Касцельца размахнуўся і даў чарадзею Магіяшу ў спіну такога тумака, што:
пачуўся грукат, быццам гром загрымеў, і людзі ў Находзе, і ў Старкочы, і нават у Сміржыцах паглядзелі на неба — ці не пачалася раптам навальніца;
зямля задрыжала так, што ў Сватановіцах абвалілася штольня ў закінутай шахце, а ў Находзе захісталася званіца касцёла;
па ўсёй акрузе — да самага Трўтнова і Паліцы, а бадай, і яшчэ далей — успырхнулі з перапалоху ўсе галубы, усе сабакі залезлі ў будкі, а ўсе кошкі саскочылі з печкі;
а сліва вылецела ў Магіяша з горла з такой
невераемнай сілай і хуткасцю, што заляцела далёка за Пардубіцы, і толькі каля Пршолаўча ўпала на зямлю, прычым забіла на полі двух валоў і зарылася ў зямлю на тры сажані, два локці, паўтары ступні, сем пальцаў і чатыры пядзі.
Толькі паспела сліва вылецець з горла Магіяша, як услед за ёй вылецелі словы:
—...цяпа няшчасны!
Гэта была якраз тая самая палавінка, што засела ў Магіяша ў горле, калі ён хацеў сказаць вяснушкаватаму Вінцуку:
«Ах ты, расцяпа няшчасны!»
Праўда, словы ўжо не паляцелі гэтак далёка, а ўпалі на зямлю адразу за Іёзефовам і паламалі пры гэтым старую грушу.
Потым Магіяш паправіў свае вусы і сказаў: — Шчыра вам дзякую!
— Няма за што,— адказалі ўсе чатыры дактары.— Аперацыя ўдалася!
— Толькі,— сказаў адразу ж упіцкі доктар,— каб канчаткова пазбавіцца ад гэтай хваробы, вам трэба яшчэ гадоў з дзвесце адпачыць. Я вам вельмі рэкамендую перамену клімату і абстаноўкі, гэтак жа як гаўлавіцкаму вадзяніку.
— Згодзен з панам калегам,— аб’явіў гронаўскі доктар.— Вам для поўнага выздараўлення патрабуецца сонца і паветра, гэтак жа як прынцэсе сулейманскай. 3 гэтай прычыны я б вам вельмі раіў пажыць у пустыні Сахары.
— Што датычыцца мяне,— дадаў касцелецкі доктар,—я той жа думкі. Пустыня Сахара будзе для вас карыснай, пан Магіяш, ужо адным тым, што там не расце ніякіх сліў, якія б сур’ёзна пагражалі вашаму здароўю.
— Далучаюся да сваіх многапаважаных калег,— заключыў доктар з Гаржычак.— А калі ўжо вы, пан Магіяш, чарадзей, то вы можаце
і гэту пустыню, па крайняй меры, вывучыць і падумаць над тым, як там стварыць з нічога ваду, каб мог расці хлеб і маглі жыць і працаваць людзі. Вось гэта была б вельмі добрая казка!
Што было чарадзею Магіяшу рабіць?
Падзякаваў ён ветліва ўсім чатыром дактарам, спакаваў свае вядзьмарскія манаткі і перабраўся з Гейшавіны ў пустыню Сахару.
3 таго часу няма ўжо ў нас ніводнага чарнакніжніка і ніводнага чарадзея, але чарадзей Магіяш жывы і цяпер і ўсё абдумвае, як стварыць у пустыні палі і лясы, гарады і вёскі. Напэўна, браткі, вы дачакаецеся, такога часу, калі ўсё гэта там і будзе!
Сабачая казка
У тыя часы, калі мой дзядуля, стары млынар, развозіў па вёсках на калёсах хлеб, а назад на млын добрае зярно, знаў Арэшка ледзь не кожны. Арэшак! Як жа,— сказаў бы вам усякі — Дык гэта ж той самы пёсік, што сядзіць на козлах каля старога Шуліткі і пазірае з такім выглядам, быццам усім возам правіць! А толькі дарога на гару — ён як забрэша! I адразу калёсы закруцяцца хутчэй, Шулітка зашчоўкае кнутом, і абодва кані нашага дзядулі — Ферда і Жанка — падналягуць, і воз плаўна пакоціцца ў вёску, шчодра разліваючы вакол цудоўны пах хлеба надзённага.
Так вось, рабяты, ездзіў, бывала, нябожчык Арэшак па ўсёй акрузе.
У яго часы не было яшчэ нідзе гэтых шалёных аўтамабіляў — ездзілі тады паціхеньку, палёгеньку, інакш кажучы, ведалі толк у гэтай справе. Hi адзін шафёр не ўмее так слаўна шчоўкнуць кнутом, як нябожчык Шулітка — вечная яму памяць! — або так прыч-
мокнуць на коней, куды ім! I ні з кім з шафёраў побач не сядзіць разумны Арэшак, не брэша, не наганяе страху. Чаго няма, таго ўжо няма!
Аўтамабіль— ён што? Ён табе толькі праляціць і насмярдзіць бензінам, а там шукай яго, свішчы — яго ўжо і не відаць за пылам. Ну, а Арэшак ездзіў не так.
За паўгадзіны, бывала, людзі ўжо прыслухоўваліся, пацягвалі носам і гаварылі: «Ага!»
Яны ўжо ведалі, што да іх едзе хлеб, і выходзілі на парог, каб з ім паздароўкацца. I праўда — на самай справе коцяць дзядулевы калёсы па вёсцы! Шулітка прычмоквае. Арэшак цяўкае на козлах і раптам скок — прама Жанцы на крыж (да і крыж жа гэты быў — слава табе Госпадзі! — шырокі, як стол, чацвёра за ім паабедаць маглі) і пачынае танцаваць у Жанкі на спіне, бегае ад хваста к хамуту, ад хамута к хвасту і ледзь глотку сабе не парве ад радасці:
«Гаў, гаў! Ура, рабяты! Вось мы і прыкацілі! Я, і Жанка, і Ферда, ура!»
А рабяты вылупляюць вочы: кожны ж дзень прыязджае хлеб, а заўсёды такі шум і гром, як быццам сам цар прыехаў!
Ды, як я ўжо казаў вам, даўно так грунтоўна не ездзяць, як ездзілі ў Арэшкавы часы.
А брахаць Арэшак умеў так, быццам хто з пісталета страляў! «Гаў» направа — усе гусі з перапалоху кідаюцца бегчы, бягуць, бягуць, толькі ў Поліцы на плошчы спыняцца і здзіўляюцца: як жа яны сюды трапілі? «Гаў» налева — з усяе вёскі галубы ўзлятаюць, кружацца і садзяцца не бліжэй, як дзе-небудзь на гары Жалтмане, a то, чаго добрага, і за прускай граніцай. Вось як умеў брахаць Арэшак, маленькі пёсік! А ўжо хвастом ён, бывала, віляе ад радасці, калі столькі шуму наро-
біць,— як толькі хвост гэты самы не адлятае, проста дзіўна!.. Ну, што гаварыць, было яму чым ганарыцца: такога голасу не было ні ў генерала, ні, можа, у самога выбарнага.
А быў жа час, калі Арэшак зусім не ўмеў брахаць, хаця ўжо лічыўся дарослым псом і адрасціў такія зубы, што парваў на шматкі дзедавы недзяльковыя боты... Трэба вам тут расказаць, як дзядуля прыдбаў Арэшка або, правільней, натрапіў на Арэшка.
Ішоў аднойчы дзядуля з карчмы пазнавата-такі дамоў і для весялосці, а можа, і затым, каб адагнаць нячыстую сілу, па дарозе пеў песню. Але вакол было так цёмна, што ён у гэтай цемнаце згубіў матыў, і прыйшлося яму спыніцца, каб яго знайсці. Стаіць ён, шукае яго — ніяк не можа знайсці, і раптам чуе нейкі віск, піск, хныканне прама ў сябе пад нагамі. Перахрысціўся і пашнарыў па зямлі: што, маўляў, гэта такое? Глядзіць — нейкі калматы цёплы клубочак. Якраз умясціўся ён у дзедавай жмені, а мяккі быў, як аксаміт! I ледзь толькі ўзяў дзед гэты клубок у руку, як ён скуголіць перастаў і пачаў смактаць дзедаў палец, быццам гэты палец мёдам паліты.
«Трэба паглядзець, што б гэта такое магло быць»,— падумаў дзядуля і панёс «гэта» з сабой на млын.
Бабуля, бедненькая, не спала, каб як мае быць пажадаць дзядулю «добрай ночы», але, перш чым яна паспела сказаць хоць слова, хітрун дзядуля кажа:
— Глянь, Алена, што я табе нясу!
Бабуля пасвяціла... Мілыя вы мае, ды гэта ж шчанё! Зусім малюсенькае, сляпое і ўсё жоўтае, як арэх без шкарлупкі.
— Глядзі ты!—здзівіўся дзядуля.— Адкуль жа ты такі, сабачы сын, узяўся?
Сабачы сын, зразумела, на гэта нічога не
адказаў; ён дрыжаў, як асінавы лісцік, і пішчаў вельмі жаласліва. Пацуковы яго хвосцік так і торгаўся, і тут жа — ах, каб цябе! — зрабілася пад ім на стале лужынка і пачала расці і расці...
— Карал, Карал,— з дакорам прамовіла бабуля,— дзе твая галава? Шчанё ж гэта загіне без маці!
Дзядуля не на жарт спалохаўся.
— Жыва, Алена,— сказаў ён,— падагрэй малака і прынясі булачкі.
Бабуля ўсё прынесла, дзядуля намачыў кавалачак хлеба ў малацэ, абматаў краем хусцінкі, і атрымалася адменная соска. Неўзабаве шчанё так насмакталася, што ў яго жывот зрабіўся як барабан.
— Карал, Карал,— зноў пакруціла галавой бабуля,— дзе твая галава? Куды ты гэта шчанё дзенеш? Яно ж змерзне.
Але ж гэта быў дзядуля, з ім не паспрачаешся! Ён забраў шчанё і наўпрасткі з ім у канюшню. Ох, Госпадзі, да чаго ж там было цёпла — Ферда і Жанка надыхалі.
Абодва кані спалі, але, калі ўвайшоў гаспадар, паднялі галовы і паглядзелі на яго разумнымі, добрымі вачыма.
— Жанка, Ферда,— сказаў дзядуля,— глядзіце не крыўдзіце Арэшка, зразумелі? Я аддаю яго пад вашу апеку.
I з гэтымі словамі ён паклаў маленькага Арэшка перад імі на салому. Жанка панюхала забаўную істоту і добра пачула пах гаспадарскіх рук; яна шапнула Фердзе:
«Гэта свой!»
На тым і парашылі.
Вось так і пасяліўся Арэшак у канюшні. Кармілі яго спачатку з дзядулевай соскі, a хутка ў яго адкрыліся вочы, і ён змог сам
хлябнуць з міскі. Цёпла яму было, як у мамы на печы.
Так вось і вырас з яго дварняк з дурнаватай мордай. Шчанё шчанём: не ведае яшчэ, на што трэба садзіцца, і садзіцца проста на галаву, ды яшчэ здзіўляецца, што дужа цвёрда; не ведае, куды хвост падзець, лічыць можа толькі да двух, а ног жа ў яго чатыры, вось яны і блытаюцца: возіцца, возіцца, нарэшце пляснецца ад здзіўлення і высуне язычок — ружовы-ружовы, як кавалак вяндліны. Ды зрэшты ўсе шчаняты такія, адно слова — дзеці!
Ферда і Жанка маглі б вам яшчэ што-кольвек расказаць; напрыклад, аб тым, якая гэта мука для старога каня, калі ўвесь час трэба глядзець, як бы не наступіць на дурнога сабачку. Самі знаеце, капыты — гэта не шлёпанцы, і трэба ставіць іх памаленьку, палёгеньку, a то нехта на падлозе падыме піск, віск і роў. «Ды ўжо, дзеці,— гэта чыстае гора!» — сказалі б Ферда і Жанка.
I вось вырас ужо з Арэшка сапраўдны сабака, вясёлы і зубасты, не горш за ўсякага іншага, толькі адно было нядобра: ніхто не чуў, каб ён брахаў або гырчаў.
Екатаць ён екатаў, скуголіць — скуголіў, але браханнем гэта нельга было назваць.
Вось аднойчы бабуля і кажа сабе: «Чаму гэта Арэшак не брэша?»
Задумалася яна, тры дні хадзіла сама не свая, а на чацвёрты кажа дзядулю:
— Чаму гэта наш Арэшак не брэша?
Тут задумаўся і дзядуля: тры дні ён хадзіў і ўсё ківаў галавой, а на чацвёрты пытаецца ў Шуліткі, кучара:
— Чаму ж усё-такі наш Арэшак ніколі не брэша?
Шулітка да справы аднёсся з усёй сур’ёзнасцю: пайшоў у карчму і тры дні і тры ночы
там усё раздумваў; на чацвёрты дзень яму ўжо спаць захацелася, носам ён так і кляваў. Падазваў ён карчмара і выцягнуў з кішэні жменю дробязі, каб расплаціцца. Вось пачаў ён лічыць грошы — лічыў, лічыў, але сам чорт яму, відаць, перашкаджаў, бо ніяк ён не мог падлічыць.
— Ну, Шулітка,— кажа карчмар,— відаць, цябе мама лічыць не навучыла? — Тут Шулітка забыўся пра падлік, пляснуў сабе па лбу і пабег да дзядулі.
— Гаспадар,— закрычаў ён яшчэ ў дзвярах,— справа зроблена! Арэшак таму не ўмее брахаць, што яго мама не навучыла!
— Вось дык гісторыя!—сказаў дзядуля.— А то ж і праўда! Мамы сваёй Арэшак не ведае, Ферда і Жанка яго брахаць не маглі навучыць, сабакі па суседству ніводнага няма — адкуль жа Арэшку ведаць, што гэта за штука такая — брахаць! Ведаеш што, Шулітка,— кажа дзед,— давядзецца табе навучыць Арэшка брахаць.
Пайшоў Шулітка ў канюшню к Арэшку і пачаў вучыць яго брахаць.
— Гаў, гаў!—тлумачыў ён яму.— Глядзі, як трэба рабіць. Спачатку рабі так: ррррр, a потым адразу: гаў, гаў. Ррррр, рррррр,гаў, гаў, гаў!
Арэшак насцярожыў вушы — такая музыка яму чамусьці падабалася, сам ён не ведае чаму; і раптам ад радасці як забрэша!
Брэх, праўда, быў крыху дзіўны, віскатлівы, нібы нажом па талерцы, але, як той кажа, цяжка пачаць — вы ж таксама спачатку азбукі не ведалі.
Ферда і Жанка слухалі, слухалі, як стары Шулітка брэша, і нарэшце, адвярнуліся. Яны страцілі да Шуліткі ўсякую павагу. Але ў Арэшка быў да брэху вялікі талент, вучэнне
ў яго ішло шпарка. I калі ён упершыню выехаў на калёсах, справа ўжо ішла добра: «гаў» налева, «гаў» направа, як быццам хто з пісталета выпаліў.
3 таго часу да самай смерці Арэшку брахаць не надакучвала, і брахаў ён цэлы Божы дзень — відаць, ад радасці, што вывучыўся.
Але ездзіць з Шуліткам і правіць коньмі — гэта быў не адзіны клопат Арэшка. Кожны вечар абягаў ён млын і двор, правяраў, ці ўсё на сваім месцы, аббрэхваў курэй, каб яны не кудахталі, як бабы на базары; а потым падыходзіў да дзядулі, станавіўся перад ім, вярцеў хвастом і пазіраў так разумна, як быццам хацеў сказаць:
«Ну, ідзі ўжо спаць, Карал, я за ўсім прыгледжу».
Дзядуля тады яго прылашчыць і пойдзе спаць.
Удзень дзядуля часта хадзіў па вёсках і мястэчках таргаваць у сялян хлеб на корані і што-кольвек яшчэ — скажам, канюшыну, насенне, чачавіцу або мак,— і Арэшак, як правіла, бег за ім, а калі прыходзілася ім вяртацца дамоў уначы, ён нічога не баяўся і заўсёды выводзіў гаспадара на дарогу, калі ў дзеда ногі не туды ішлі.
Вось аднойчы купляў дзядуля недзе насенне. Ды, дарэчы, гэта было якраз тут, у Злічцы. 3 нагоды куплі забег ён на хвілінку ў карчму. Арэшак з мінуту пачакаў перад карчмой, і тут яму прама ў нос запахла нечым надта ж смачным. Ну такі цудоўны пах ішоў з кухні, так ён падражніваў, што нельга было туды не заглянуць! Ах ты, бацюхны мае, там каўбасу елі!
Арэшак сеў пад стол і пачаў чакаць, ці не перападзе і яму смачны кавалак. А пакуль ён чакаў, перад карчмой спыніўся воз дзядуле-
вага суседа... як жа гэта яго звалі? Ну, хаця б і Еудал. Еудал убачыў дзядулю ў карчме — слова за слова, і абодва суседа ўжо абдымаліся і вырашылі ехаць разам дамоў. Воз крануўся, а дзядуля пра Арэшка зусім і забыўся. А Арэшак усё сядзеў на задніх лапках перад каўбасой.
Калі людзі паабедалі, каўбасныя шкуркі яны кінулі кошцы на печ. Арэшак праглынуў сліну і пайшоў ні з чым. I тут толькі ўспомніў ён пра дзядулю. Шукаў ён яго, нюхаў па ўсёй карчме, але дзядулі нідзе няма.
— Арэшак,— сказаў карчмар,— а гаспадар твой вунь дзе.— I паказаў рукой.
Арэшак спахапіўся і пусціўся дамоў адзін. Спачатку бег ён па вялікай дарозе, а потым сказаў сабе: «Ну і дурань жа я! Лесам, цераз горку напрасткі, хутчэй дабягу».
I пусціўся напрасткі па лесе.
Быў ужо вечар, справа ішла к ночы, але Арэшак зусім не баяўся. «У мяне,— думаў ён,— украсці няма чаго». Адно дрэнна: галодны ён быў як сабака!
Наступіла ноч. Была поўня, і, калі дрэвы расступіліся і Арэшак выбег на прасеку, над вершалінамі паявіўся месяц. Стала так прыгожа, так цудоўна, што ў Арэшка ад захаплення забілася сэрца. Лес шумеў ціхенька, нібы хто на арфе граў.
To Арэшак бег па лесе, нібы па цёмнымцёмным калідоры, а тут раптам наперадзе заззяла сярэбранае святло, арфы быццам бы загралі гучней, і на Арэшку кожная шарсцінка ўстала ўдыбкі; ён прыпаў да зямлі і загледзеўся...
Перад ім быў сярэбраны луг, на якім танцавалі русалкі. Гэта былі прыгожыя белыя русалкі, толькі зусім-зусім белыя, быццам празрыстыя, і такія лёгенькія, што і расінкі з
травы не саб’юць. Ну, словам, былі гэта сабачыя русалкі — гэта Арэшак адразу зразумеў, таму што ў іх не было таго паху, па якім сабака пазнае сапраўднага сабаку.
Ляжыць Арэшак у мокрай траве і глядзіць ва ўсе вочы. Русалкі то танцуюць, то ганяюцца, то грызуцца, то круцяцца за сваім хвастом, але ўсё так лёгка, так паветрана, што і сцяблінка пад імі не сагнецца. Арэшак усё глядзеў, ці не пачне якая-небудзь з іх чухацца або блох лавіць,— тая ўжо будзе не русалка, а проста белы сабака. Але ні адна з іх не чухаецца, ні адна блох не ловіць; значыць, дакладна: гэта русалкі!
Калі месяц зусім узышоў, русалкі паднялі галовы і пачалі выць — гэта значыць спяваць — на дзіва прыгожа; і аркестр у самым вялікім тэатры так не здолее, куды яму! Арэшак ледзь не плакаў ад хвалявання і, мусіць бы, заспяваў разам з імі, калі б не баяўся ўсё сапсаваць.
Вось дапелі яны і ўлягліся ўсе вакол нейкага важнага старога сабакі. Быў гэта, напэўна, нейкі магутны вяшчун, увесь сівы і зусім лядашчы.
— Раскажы нам што-небудзь!—просяць русалкі.
Старая сабачая русалка задумалася, а потым сказала так:
— Раскажу вам, як сабакі стварылі чалавека... Было гэта тады, калі звяры жылі ў раю, там яны паміралі, там і нараджаліся, і ўсе былі шчаслівыя і задаволеныя, толькі сабакі рабіліся чым далей, тым больш журботныя. I запытаўся тады Гасподзь Бог у сабак:
«Чаму вы журботныя, калі ўсе астатнія звяры радуюцца?»
I сказаў самы стары сабака:
«Таму мы журботныя, Госпадзі, што ўсё на
свеце можам мы ўчуць, толькі цябе не чуем, а гэта нам, сабакам, вельмі крыўдна. Выканай ты нашу просьбу: ствары для нас якога-небудзь бога, якога мы маглі б учуць».
Усміхнуўся Гасподзь Бог і сказаў:
«Прынясіце мне якіх-небудзь касцей, і я ствару вам бога, якога вы зможаце ўчуць».
I разбегліся сабакі ў розныя бакі, і кожны прынёс якую-небудзь костку; той львіную, той конскую, той вярблюджую — словам, ад усіх звяроў. Толькі ніводнай сабачай косткі не прынеслі — бо ні адзін сабака не дакранецца ні да сабачага мяса, ні да сабачай косткі.
Сабралася вялікая куча касцей, і стварыў з тых касцей Гасподзь Бог чалавека, каб і ў сабак быў свой бог, якога яны маглі б учуць. I таму што чалавек створаны Богам з касцей усіх звяроў, акрамя сабачых, ён валодае ўсімі іх якасцямі: ёсць у яго львіная сіла, вярблюджая працавітасць, кашачая хітрасць, толькі няма ў яго сабачай вернасці, няма і ў паміне!
— Раскажы яшчэ што-небудзь,— зноў папрасілі сабачыя русалкі.
— Добра, раскажу вам вось што,— пачала старая віла.— Даўным-даўно было ў сабак на зямлі сваё царства і вялізны сабачы палац. Але людзі зайздросцілі, што ў сабак ёсць сваё царства на зямлі, і пачалі гараваць, пакуль сабачае царства разам з палацам не правалілася глыбока ў зямлю. Але той, хто будзе капаць у запаветным месцы, дакапаецца да пячоры, у якой скрыты сабачы скарб.
— Які сабачы скарб? — сцяўшы дыханне, спыталі русалкі.
— Ну,— сказала старая віла,— гэта такая зала небывалай прыгажосці. Калоны ў ёй з самых лепшых касцей, але не абгрызеных, ні ў якім выпадку! Мяса на іх — што на гусінай ножцы! Потым ёсць там каўбасны трон, а да
яго вядуць прыступкі з самага чыстага сала. А на тых прыступках дыван з кішак, а на кішках — ліверу на цэлы палец!
Тут Арэшак ужо не мог вытрымаць. Ён выскачыў на лужок і забрахаў:
«Гаў, гаў, дзе сабачы скарб? Гаў, гаў, гаў, як знайсці сабачы скарб?»
I ў тую ж мінуту зніклі разам усе русалкі і старая віла...
Арэшак працёр вочы: нічога не засталося, апрача сярэбранага лугу, ні сцяблінка не сагнулася ад танцаў русалак, ні расінкі на зямлю не ўпала. Толькі ціхі месяц свяціў на цудоўны луг, а вакол стаяў кальцом лес, быццам чорны-чорны частакол.
Вось тут Арэшак успомніў, што дома чакае яго ўжо, напэўна, баўтанка з хлеба з вадой, і пусціўся дамоў на ўсе ногі. Але з гэтага часу, калі здаралася яму хадзіць зноў з дзядулем па лясах або па лугах, успамінаў ён часам пра сабачы скарб, што праваліўся ў зямлю, і пачынаў капаць з усяе сілы, рыць глыбокую яму ў зямлі. I аб усім ён, напэўна, расказаў усім суседскім сабакам, а тыя перадалі сваім суседзям, а тыя — далей.
Вось і бывае цяпер падчас з усімі сабакамі на свеце: успамінаюць яны раптам аб прапаўшым сабачым царстве і рыюць яму ў зямлі і нюхаюць, нюхаюць — ці не пахне ў глыбіні зямной каўбасным тронам былой сабачай дзяржавы.
Казка пра вадзянікоў
Калі вы, дзеці, думаеце, што вадзянікоў не бывае, то я вам скажу, што бываюць, ды яшчэ якія!
Вось, напрыклад, хаця б і ў нас, калі мы яшчэ толькі на свет нарадзіліся, жыў ужо адзін вадзянік у рэчцы Упе, пад грэбляй, a другі ў Гаўлавіцах — ведаеце, там, каля драўлянага мастка. А яшчэ адзін пражываў у Радзечскім ручаі. Вось ён якраз аднойчы прыйшоў да майго татулі-доктара вырваць зуб і за гэта прынёс яму кошык серабрыстых і ружовых фарэлей, перакладзеных крапівой, каб яны былі ўвесь час свежыя. Усе адразу ўбачылі, што гэта вадзянік: пакуль ён сядзеў у зубалячэбным крэсле, пад ім нацякла лужы-
на. А яшчэ адзін быў каля дзядулевага млына, у Гронаве; ён пад вадой, ля грэблі, трымаў шаснаццаць коней, вось таму інжынеры і гаварылі, што ў гэтым месцы ў рацэ шаснаццаць конскіх сіл. Гэтыя шаснаццаць белых коней усё беглі і беглі безупынна, таму і жорны млына ўвесь час круціліся. А калі аднойчы ўначы дзядуля наш памёр, прыйшоў вадзянік, выпраг паціху ўсе шаснаццаць коней, і млын тры дні не працаваў. На вялікіх рэчках ёсць вадзянікі-велікаводнікі, у якіх яшчэ больш коней — скажам, пяцьдзесят альбо сто; але ёсць і такія бедныя, што ў іх і драўлянага коніка няма.
Вядома, вадзянік-велікаводнік, скажам у Празе, на Влтаве, жыве панам: у яго ёсць, бадай, і маторная лодка, а на лета ён едзе да мора. Дык жа ў Празе і ў іншага махляра-грахаводніка іншы раз грошай куры не клююць, і гойсае ён у аўтамабілі — ту-ту! — толькі гразь ляціць з-пад колаў! А ёсць і такія нягеглыя вадзянікі, у якіх усёй маёмасці— лужына з далоню велічынёй, а ў ёй жаба, тры камары і два жукі-плывунцы. Некаторыя гібеюць у такой мізэрнай канаўцы, што ў ёй і мыш брушка не замочыць. У трэціх за цэлы год толькі і прыбыткаў, што пара папяровых караблікаў і дзіцячая пялёнка, якую маці выпусціць у час мыцця. Так, гэта ўжо беднасць! А вось, напрыклад, у раціборжскага вадзяніка не менш за дзвесце тысяч карпаў ды яшчэ ліні, сазаны, карасі і, глядзіш, здаравенны шчупак... Што і казаць, няма на свеце справядлівасці!
Вадзянікі наогул жывуць адзінока, але адзін-два разы ў год, у час паводкі, збіраюцца яны з усяго краю і наладжваюць, як гаворыцца, акруговыя канферэнцыі. У нашым краі заўсёды з’язджаліся яны ў паводку на лугах
каля Кралава Градца, таму што там такая прыгожая водная роўнядзь, і цудоўныя віры, і лукі, і затоны, усланыя самым мяккім глеем вышэйшага гатунку. Звычайна гэта жоўты глей альбо крыху карычняваты, калі ж ён чырвоны або шэры, дык ён ужо не будзе такім мяккім, быццам вазелін... Дык вось, знайшоўшы сабе падыходзячае месца, усе яны сядаюць і расказваюць адзін аднаму навіны: скажам, што ў Сухавершычы людзі абклалі бераг каменнямі, і тамашні вадзянік... як гэта яго?... стары Ірэчак, павінен адтуль перасяліцца; што стужкі і гаршкі падаражалі — проста жах: вадзяніку, каб каго-небудзь злавіць, даводзіцца купляць стужак на трыццаць крон, а гаршчок каштуе сама меней тры кроны, ды і то з бракам, проста хоць ты кідай рамяство і бярыся за што-небудзь іншае! I тут хтосьці з вадзянікоў расказвае, што ярамерскі вадзянік Фалтыс... ну, той, рыжы!.. падаўся ўжо ў гандляры: прадае мінеральную ваду; а кульгавы Сляпанак стаў слесарам і рамантуе водаправоды; і многія іншыя таксама перамянілі прафесію.
Разумееце, дзеткі, вадзянік можа займацца толькі тым рамяством, у якім ёсць што-небудзь ад вады: ну, напрыклад, можа быць ён пад-в о д н і к а м, або пра-в а д н і к о м, або, скажам, можа пісаць у кніжках у-в о д н ы раздзел; або быць за-в а д а та ра м або в а д -зіцелем трамвая, або выдаваць сябе за гаспадара за-в о д a — словам, якая-небудзь вада тут павінна быць.
Як бачыце, прафесій для вадзянікоў хапае, вось таму і вадзянікоў застаецца ўсё менш і менш, так што, калі яны адзін аднаго лічаць на штогадовых сходах, гучыць сумная гаворка:
«Зноў нас на пяць душ менш стала, хлопцы! Так наша прафесія пакрысе зусім адамрэ».
— Та-ак,— гаворыць стары Крэйцман, труткоўскі вадзянік,— ужо няма таго, што было! О-хо-хо-хо-хо, шмат тысяч год мінула з таго часу, як уся Чэхія была пад вадой, a чалавек —дакладней, цьфу ты, вадзянік, тады ж людзей яшчэ не было, час быў не той... Ах, бацюхны, на чым я спыніўся?
— На тым, што ўся Чэхія была пад вадой,— падказаў яму гаўлавіцкі вадзянік Зелінка.
— Ага,— сказаў Крэйцман.— Тады, значыцца, уся Чэхія была пад вадой, і Жалтман, і Чырвоная гара, і Кракорка, і ўсе астатнія горы, і наш брат мог, ног не засушыўшы, цудоўна прайсці сабе пад вадой хоць з Брно да самай Прагі! Нават над гарой Снежкай вады было на локаць... Так, браткі, гэта была часіна!
— Была, была...— сказаў задуменна раціборжскі вадзянік Кулда.— Тады і мы, вадзянікі, не былі такімі пустэльнікамі-самотнікамі, як зараз. I ў нас былі падводныя гарады, пабудаваныя з вадзяных цаглін, а мэбля была ўся вытачана з жорсткай вады, і абаграваліся цёплай вадой, і не было ні дна, ні берагоў, ні канца ні краю вадзе — толькі вада і мы.
— Ды ўжо ж,— сказаў Лішка, па мянушцы Лясун, вадзянік з Жабаквакскага балота.— A якая вада тады была! Ты мог яе рэзаць, як сала, і шары з яе ляпіць, і ніткі з яе прасці, і дрот з яе цягнуць. Была яна, як сталь, і як лён, і як шкло, і як пёрка, густая, як смятана, a моцная, як дуб, а сагравала, як футра. Усё, усё было зроблена з вады. Што гаварыць, цяпер хіба такая вада! —I стары Лішка так плюнуў, што ўтварыўся глыбокі вір.
— Так, была ды сплыла,— у роздуме прагаварыў Крэйцман.— Добрая была вада, быц-
цам яшчэ і нядаўна, а вось была ды сплыла. I да таго ж была яна зусім нямая!
— Як жа гэта? — здзівіўся Зелінка, які быў маладзейшы за іншых вадзянікоў.
— Ну, нямая, зусім не гаварыла,— пачаў расказваць Лішка-Лясун,— Голасу ў яе ніякага не было. Такая была ціхая ды нямая, як цяпер бывае, калі замерзне ці калі выпадзе снег... I вось поўнач, нішто не варухнецца, a вакол так ціха, такая ціхая цішыня, што проста жах: высунеш галаву з вады і слухаеш, a сэрца так і сціскаецца ад гэтай жудаснай цішыні. Вось так ціха было ў той час, калі вада была яшчэ нямая.
— А як жа,— спытаў Зелінка (яму было ўсяго толькі сем тысяч гадоў),— як жа яна потым перастала быць нямой?
— Гэта здарылася так,— сказаў Лішка.— Мне гэта расказваў мой прадзед і гаварыў, што было гэта ўжо добры мільён год назад... Дык вось, жыў-быў у той час адзін вадзянік... як яго, гэта, звалі? Ракаснік не Ракаснік... Мінаржык? Таксама не... Гампл? He, не Гампл... Паўлішак? Таксама не... Божухна ж ты мой, як жа яго звалі?
— Арыён,— падказаў Крэйцман.
— Арыён,— пацвердзіў Лішка.— Вось проста ўжо на языку было, Арыён яго звалі. I гэты Арыён меў, скажу я вам, такі дзіўны дар, такі талент яму быў дадзены ад Бога, ну, такая здольнасць у яго была, зразумелі? Ён умеў так прыгожа гаварыць і спяваць, што ў цябе сэрца то скакала ад радасці, то плакала, калі ён спяваў,—такі гэта быў музьіка.
— Спявак,— паправіў Кулда.
— Музыка ці там спявак,— працягваў Лішка,— але сваю справу ведаў, галубочкі! Прадзед казаў, што ўсе ровам раўлі, калі ён спяваў. Быў у яго, у таго Арыёна, у сэрцы
вялікі боль. Ніхто не ведае які. Hi хто не ведае, што з ім здарылася. Але, відаць, вялікае гора, раз ён спяваў так цудоўна і сумна... I вось калі ён пад вадой так спяваў і жаліўся, дрыжала кожная кропелька вады, быццам слязінка. I ў кожнай кропельцы засталося штосьці ад яго песні, пакуль гэтая песня прабівалася праз ваду. Таму вада больш не нямая. Яна гучыць, спявае, шапоча і ляпеча, булькае і цурчыць, мармыча і грукоча, шуміць, звініць, наракае і жаліцца, стогне і вые, бурліць і раве, плача і грыміць, уздыхае і смяецца; то гучыць, як сярэбраная арфа, то брынкае, як балалайка, то спявае, як арган, то трубіць, як паляўнічы рог, то гаворыць, як чалавек у радасці або смутку. 3 таго часу размаўляе вада на ўсіх мовах на свеце і расказвае рэчы, якіх ніхто не разумее,— такія яны цудоўныя і прыгожыя. A менш за ўсё разумеюць іх людзі. Але пакуль не з’явіўся Арыён і не навучыў ваду спяваць, была яна зусім нямая, як нямое зараз неба.
— Але неба ў ваду апусціў не Арыён,— сказаў стары Крэйцман.— Было ўжо тое пазней, пры маім бацьку — вечная яму памяць! — і зрабіў гэта вадзянік Кваквакаакс, і ўсё праз каханне.
— Як гэта было? — спытаў малады Зелінка.
— Было гэта так. Кваквакаакс закахаўся. Ён убачыў Куакуакунку, і ў ім запалала любоў да яе, квак! Куакуакунка была цудоўная. Уяўляеце: залацістае жабінае брушка, і жабіныя лапкі, і жабіны рот ад вуха да вуха, і ўся яна была мокрая і халодная. Вось якая была прыгажуня! Цяпер такіх няма...
— А далей што? — нецярпліва спытаў вадзянік Зелінка.
— Ну што магло быць? Куакуакунка была цудоўная, але ганарлівая. Яна толькі надзімалася і гаварыла «квак». Кваквакаакс зусім
ашалеў ад кахання. «Калі пойдзеш за мяне замуж,— сказаў ён,— я падарую табе ўсё, што толькі пажадаеш». I тут яна яму сказала: «Тады падаруй мне нябесны блакіт, квак!»
— I што ж зрабіў Кваквакаакс? — спы-
было таксама сіняе
таў Зелінка.
— Што яму было рабіць? Ён сядзеў пад вадой і скардзіўся: «Ква-ква, ква-ква, ква, ква-ква, ква!» А потым вырашыў пазбавіць сябе жыцця і таму кінуўся з вады ў паветра, каб у ім утапіцца, квак! Ніхто да яго яшчэ ў паветра не кідаўся — Кваквакаакс быў першы.
—-I што ж ён зрабіў у паветры?
— Нічога. Паглядзеў уверх, а над ім было сіняе неба. Паглядзеў уніз, а пад ім неба. Кваквакаакс стра-
шэнна здзівіўся. Тады ж яшчэ ніхто не ведаў, што неба адлюстроўваецца ў вадзе. I калі Кваквакаакс убачыў, што нябесны блакіт ужо ў вадзе, ён ад здзіўлення ўсклікнуў «квак» і зноўку кінуўся ў ваду. А потым пасадзіў Куакуакунку сабе на спіну і вынырнуў з ёю на паветра. Куакуакунка ўбачыла ў вадзе сіняе неба і ад радасці ўсклікнула: «Кваква!» Таму што, атрымліваецца, Кваквакаакс падараваў ёй нябесны блакіт.
— А што было далей?
— Нічога. Жылі потым абодва вельмі шчас-
ліва, і нарадзілася ў іх мноства жабянят. I з таго часу вылазяць вадзянікі іншы раз з вады, каб бачыць, што і ў іх дома таксама ёсць неба. А калі хто-небудзь кідае свой дом, хто б ён ні быў, ён азіраецца назад, як Кваквакаакс, і бачыць, што там, гэта значыць дома, і ёсць сапраўднае неба. Самае сапраўднае, сіняе і цудоўнае неба.
— А хто гэта даказаў?
— Кваквакаакс.
— Няхай жыве Кваквакаакс!
— I Куакуакунка!
У гэтую хвіліну ішоў міма адзін чалавек і падумаў: «Што гэта тут жабы не ў пару расквакаліся?»
Падняў камень і кінуў яго ў балота.
У вадзе штосьці булькнула, плюхнула; паляцелі пырскі высока-высока. I стала ціха: усе вадзянікі нырнулі ў ваду і цяпер толькі ў будучым годзе збяруцца на сваю канферэнцыю.
ПA 5ЗДО
Казка пра валацуг
Дык вось, жыўбыў адзін бедны чалавек. Звалі яго, уласна кажучы, Францішак Кароль, але так яго называлі толькі тады, калі яго забіраў за валацужніцтва стражнік і вёў у паліцыю. Там яго запісвалі ў таўсценную кнігу і клалі спаць на нары, а раніцай зноў выганялі. Вось тады паліцэйскія яго і называлі «Францішак Кароль», а астатнія людзі называлі яго зусім інакш: гэты бадзяга, гультай, дармаед, абадранец, гэты бяздомак, гэты лайдак, гэтая падазроная асоба; звалі яго прапашчым, жабраком, папрашайкам, тыпам, галотай, індывідам, суб’ектам, галадранцам, прайдзісветам і шмат яшчэ ўсякіх іншых імёнаў яму давалі! Калі б плацілі яму за кожнае такое імя па кроне, даўно ён мог бы сабе купіць жоўтыя чаравікі, а можа, нават і капялюш; але пакуль ён не купіў сабе нічога, і было ў яго толькі тое, што яму людзі давалі.
Як бачыце, памянёны Францішак Кароль не карыстаўся асабліва добрай рэпутацыяй, ды і на самай справе быў ён усяго толькі бадзяга, які толькі дарма неба капціў і нічога іншага не
ўмеў, як на кішках іграць. Вось як: калі ў чалавека раніцай макавага зярнятка ў роце не было, паабедаў ён упрыглядку і вечарам зубы на паліцу паклаў, то пачынае ў яго ад голаду ў жываце бурчаць; тут і гавораць, што ён на кішках іграе.
Францішак Кароль так напрактыкаваўся іграць на кішках, што мог бы хоць канцэрты даваць; была ў яго, што называецца, музычная жылка. Праўда, адна толькі жылка,— дзе яму, бедаку, мяса ўзяць! Кінуць яму кавалак хлеба — ён яго з’есць; крыўднае слова яму кінуць — ён і яго праглыне, такі быў галодны! А калі нічога не расстараецца, ляжа дзе-небудзь пад плотам, начной цемрай накрыецца і папросіць зорачкі пасцерагчы, каб у яго ў сне ніхто шапку не ўкраў.
Такі бадзяга ведае сёе-тое аб жыцці: ведае, дзе яго накормяць, а дзе пачастуюць толькі лаянкай; ведае, дзе ёсць злосныя сабакі, якія на бадзяг точаць зубы не горш за стражнікаў. Але вось раскажу я вам пра аднаго сабаку... як яго клікалі?.. ага, Фоксль. Зараз ужо ён, бедачына, на тым свеце. Дык гэты самы Фоксль служыў у замку ў Хіжы і быў такога дзіўнага нораву, што толькі ўбачыць бадзягу — вішчыць ад радасці, танцуе вакол яго і праводзіць яго проста на панскую кухню. А вось калі прыедзе ў замак які-небудзь важны пан — скажам, барон, граф, князь або хоць бы і пражскі архіепіскап,— дык гэты Фоксль пачне гаўкаць на яго як шалёны і абавязкова ўкусіць, калі кучар не замкне яго ў стайні... Як бачыце, і сабакі бываюць розныя, гэтак жа, як і людзі.
Дарэчы, раз ужо мы загаварылі пра сабак: ведаеце, дзеці, чаму сабака махае хвастом?
Вось якая гісторыя. Зрабіўшы свет, хадзіў Тварэц ад аднаго божага стварэння да другога і пытаў у яго, ці добра яму жыць на свеце, ці
ўсім яно задаволена і ўсё такое. Ну, дык вось, дайшла чарга і да першага сабакі на свеце. Тварэц спытаў яго, ці ўсім ён задаволены і ці не трэба яму чаго. Сабака хацеў паківаць галавой: маўляў, Бог з вамі, нічога мне не трэба, але таму што ён у гэты ж час прыслухоўваўся да чагосьці страшэнна цікавага, то памыліўся і замахаў хвастом. 3 таго часу сабака махае хвастом, хоць іншыя звяры — скажам, конь і карова — умеюць ківаць галавой, як чалавек. Толькі свіння ніяк не ўмее ківаць галавой, а ўсё таму, што, калі і яе Тварэц спытаў, ці ўсім яна на белым свеце задаволена, яна працягвала пароць лычам зямлю, шукаць жалуды і толькі нецярпліва затрэсла хвосцікам, быццам хацела сказаць: «Пардон, хвіліначку, зараз мне якраз няма калі». 3 тае пары свіння так увесь час трасе хвосцікам, і ў пакаранне хвосцік яе і да гэтага часу ядуць з гарчыцай або хрэнам, каб яе і пасля смерці пашчыпвала. Так вось яно і ідзе ад стварэння свету...
Але ж я не пра гэта збіраўся сёння расказваць, а пра таго бадзягу, якога звалі Францішак Кароль. Дык вось, наш бадзяга абышоў амаль увесь белы свет; пабываў нават і ў Трутнове, Кралаве Градцы, і ў Скаліцы, а пад канец нават і ў Водалаве, і ў Маршаве, і ў іншых далёкіх краях...* Аднойчы наняўся ён да майго дзядулі ў Жорнаўцы, але’, самі разумееце, бадзяга ёсць бадзяга: неўзабаве сабраў ён сваю торбу і пацягнуўся зноў далей не то ў Старкоча, не то яшчэ кудысьці на край свету, і зноў яго і след прастыў — такая ў яго была непаседлівая натура.
Я ўжо вам казаў, што людзі яго звалі
* Усё гэта — суседнія вёскі ў радыусе чатырох кіламетраў ад роднай вёскі таго, хто расказвае. (Заўвага перакладчыка.)
бадзягам, шалапутам, а некаторыя яго называлі нават зладзюжкам, жулікам або разбойнікам, але яны яго дарэмна крыўдзілі: Францішак Кароль ніколі ні ў кога не ўзяў, не ўкраў і не сцягнуў. Паверце ўжо мне, і ніткі не сцягнуў. Менавіта таму, што быў ён такі сумленны, трапіў ён нарэшце ў вялікую пашану. Вось якраз пра гэта я і хацеў расказаць.
Стаяў аднойчы гэты валацуга Францішак на скрыжаванні каля Падмястэчка і думаў: ці то яму пайсці да Вічэкаў папрасіць булку, ці то да старога пана Проўза — папрасіць рагалік. А тут ідзе міма яго нейкі пан у кацялку. 3 выгляду — як дзве кроплі вады — іншаземны турыст, вельмі самавіты, з чамаданчыкам у руцэ. Раптам падзьмуў вецер, сарваў з галавы ў гэтага пана кацялок і пакаціў яго па дарозе.
— Пачакай хвілінку, браце,— крыкнуў пан і сунуў бадзягу Францішку свой чамадан.
He паспеў Францішак і рота раскрыць, як той пан паляцеў за кацялком так, што толькі пыл закурэў!
Стаіць, значыцца, Францішак Кароль з чамаданчыкам у руцэ і чакае, калі гаспадар вернецца. Чакае паўгадзіны, чакае гадзіну, a гаспадара ўсё няма і няма. Францішак баіцца і за хлебам збегаць — як бы з незнаёмым не размінуцца, калі той вернецца за чамаданам. Чакае ён дзве гадзіны, чакае тры, а каб не сумаваць, на кішках іграе.
Няма таго чалавека і няма, а ўжо ноч надыходзіць. На небе мігцяць зорачкі. Увесь гарадок спіць, скруціўшыся, як кошка на печы, і толькі што не муркае — так яму соладка спіцца, а бедны бадзяга Францішак усё стаіць, як слуп, мерзне, глядзіць на зоркі і чакае, калі ж той незнаёмы вернецца.
Якраз прабіла поўнач, калі пачуў ён страшны голас:
— Што вы тут робіце?
— Я чакаю аднаго незнаёмага чалавека,— сказаў Францішак.
— А што ў вас у руцэ?—дапытваўся страшны голас.
— Гэта чамаданчык таго чалавека,— гаворыць бадзяга.— Ён загадаў мне яго патрымаць, пакуль вернецца.
— А дзе той чалавек? — спытаў у трэці раз страшны голас.
— Ён пабег капялюш свой даганяць,— адказвае Францішак.
— Ого-го! — сказаў страшны голас.— Гэта падазрона. Ідзіце за мной.
— Дык як жа? — паспрабаваў запярэчыць бадзяга.— Я тут павінен чакаць.
— Імем закону вы арыштаваны!—прагрымеў грозны голас, і тут толькі Францішак Кароль зразумеў, што гэта сам пан Боўра, стражнік, і што спрачацца не прыходзіцца.
Пачухаў ён у патыліцы, уздыхнуў і пайшоў з панам Боўрам ва ўчастак. Там яго запісалі ў тоўстую кнігу і замкнулі ў халодную, і чамаданчык забралі да таго часу, калі прыйдзе пан суддзя.
Раніцай прывялі бадзягу да пана суддзі. A быў гэта, дай Божа памяці, пан саветнік Шульц. Цяпер ён ужо таксама ў тым краі, дзе няма ні смутку, ні гора.
— Ах ты лайдак, нягоднік, дармаед,— сказаў суддзя,— ты зноў тут? Месяца ж не мінула, як мы цябе засадзілі за бадзяжніцтва! Божа, ну і бяда мне з табою, браце! Дык за што ж цябе забралі? За тое, што бадзяўся?
— Ды не, пан суддзя,— адказвае бадзяга Францішак,— цяпер мяне забраў пан Боўра за тое, што я стаяў на месцы.
— Ну вось бачыш, бадзяга ты гэткі,— гаворыць суддзя,— навошта ж ты стаяў? Калі б не стаяў, цябе б не забралі! Але я чуў, што ў цябе знайшлі нейкі чамаданчык? Праўда гэта?
— Даруйце, ваша міласць,— гаворыць бадзяга,— гэты чамаданчык даў мне адзін незнаёмы чалавек.
— Хо-хо! — усклікнуў пан суддзя.— Ведаю я гэтага незнаёмага чалавека! Калі ваш брат што-небудзь сцягне, вы заўсёды гаворыце, што вам гэта даў нейкі незнаёмы чалавек. Нас, браточак, на мякіне не правядзеш! А 'што там у чамаданчыку?
— Праваліцца мне на гэтым месцы, не ведаю! —сказаў бадзяга Францішак.
— Ах ты прайдзісвет! — гаворьіць пан суДдзя.— Дык мы зараз самі паглядзім!
Адчыніў пан суддзя чамаданчык, ды так і падскочыў ад здзіўлення. Чамадан быў даверху набіты грашыма. I калі суддзя іх пералічыў, выявілася, што там быў адзін мільён трыста шэсцьдзесят сем тысяч восемсот пятнаццаць крон дзевяноста два гелеры і звыш таго зубная шчотка!
— Ліха цябе забяры,— закрычаў пан суддзя,— дзе гэта ты, шаноўны, украў?
— Злітуйцеся, пан суддзя! — адказвае Францішак Кароль.— Мне даў патрымаць чамаданчык адзін незнаёмы чалавек, які гнаўся за капелюшом, што з яго ветрам сарвала.
— Ах ты шэльма!— закрычаў пан суддзя.— Ты думаеш, мы табе паверым? Хацеў бы бачыць я, хто даверыць такому абадранцу, як ты, адзін мільён трыста шэсцьдзесят сем тысяч восемсот пятнаццаць крон дзевяноста два гелеры і звыш таго зубную шчотку!.. Марш у халодную! Можаш быць упэўнены, мы высветлім, у каго ты ўкраў чамадан.
Так вось здарылася, што замкнулі бедачыну Францішка ў халодную на доўгі-доўгі час.
Мінула зіма, і вясна мінула, а ўсё яшчэ не
знайшлі нікога, хто б
аб’явіў аб прапажы гэтых грошай, і вось пан саветнік Шульц, і пан стражнік Боўра, і астатнія паны ў судзе і паліцыі пачалі ўжо думаць, што Францішак Кароль, бадзяга без пэўных заняткаў і без пастаяннага месцажыхарства, які не аднойчы быў прыцягнуты да судовай адказнасці і наогул галота няшчасная, недзе забіў і закапаў невядомага чалавека і ўкраў у
яго чамадан з грашыма.
Дык вось, калі мінуў роўна год і адзін дзень, зноў стаў Францішак Кароль перад судом па абвінавачанню ў забойстве невядомага чалавека і крадзяжы аднаго мільёна трохсот шасцідзесяці сямі тысяч васьмісот пятнаццаці крон дзевяноста двух гелераў і звыш таго зубной шчоткі.
Ай-яй-яй, бяда, дзеці,— за такую справу належыць вяроўка!
— Гэй ты, нягоднік, злодзей, рабаўнік,— гаворыць пан суддзя абвінавачанаму,— прызнавайся лепш ва ўсім: дзе ты таго пана забіў і закапаў? Табе будзе лягчэй вісець, калі прызнаешся.
— Ды я ж яго не забіваў! — абараняўся
бедачына Францішак.— Ён толькі пагнаўся за тым капелюшом, як яго і след прастыў. Ляцеў ён, як кравец на кірмаш, а чамадан гэты ён сам мне сунуў у руку.
— Ну,— уздыхнуў пан суддзя,— калі ты так гэтага хочаш, павесім цябе і без прызнання... Пан Боўра, хутка, з Божай дапамогай, павесьце гэтага закаранелага злодзея!
He паспеў ён дагаварыць, як расчыніліся дзверы і ў іх паказаўся незнаёмы чалавек, задыханы і ўвесь у пыле.
— Знайшоўся нарэшце! —выпаліў ён.
— Хто знайшоўся? — спытаў пан суддзя строгім голасам.
— Ды кацялок! — сказаў незнаёмы.—Ну і мітусня была, людзі добрыя!.. Уяўляеце сабо, іду я з год назад па дарозе каля Падмястэчка, і раптам у мяне ад ветру з галавы кацялок зляцеў. Я кідаю свой чамаданчык невядома каму і — фью! — імчуся за кацялком. А кацялок, нягоднік гэткі, коціцца па мосце да Сыхрова, праз увесь Гронаў — да Находа, а адтуль да граніцы. Я ўсё за ім, ужо вось-вось бы яго злавіў, але на граніцы мяне таможнік затрымаў— куды, маўляў, я так бягу. Я кажу, што справа, маўляў, у капелюшы. Пакуль яму гэта растлумачыў, кацялка і след прастыў. Ну, пераначаваў я там і раніцай зноў памчаў як апантаны за кацялком у Левін і Худобу, дзе яшчэ гэтая смярдзючая вада...
— Пачакайце,— перапыніў яго пан суддзя.— Тут суд ідзе, а не якая-небудзь лекцыя па геаграфіі!
— Дык я вам раскажу зусім каротка,— сказаў незнаёмы.— У Худобе даведваюся, што кацялок мой выпіў там шклянку вады, купіў сабе кіёчак, а потым сеў у цягнік і паехаў у Свідніцэ. Ну, зразумела, я еду за ім. У Свідніцэ гэты махляр-кацялок пераначаваў у гасціні-
цы, ні капейкі па рахунку не заплаціў і зноў паехаў невядома куды. Адшукваю і высвятляю, што ён гуляе па Кракаву і — каб яму ліха! —збіраецца там ажаніцца на адной удаве. Давялося ехаць за ім у Кракаў.
— А чаму вы за ім так ганяліся? — спытаў суддзя.
— Ну,— сказаў незнаёмы,— кацялок быў зусім як новы, а акрамя таго, я засунуў пад стужку зваротны білет ад Сватанавіц да Старкача. Білет жа гэты мне і патрэбны быў, пан саветнік!
— А-а,— сказаў пан суддзя,— тады зразумела.
— А як жа,— сказаў незнаёмы.— He купляць жа мне білет другі раз!.. Так, дык дзе я спыніўся? Ага, еду ў Кракаў. Добра! Прыязджаю я, значыць, туды, а кацялок — ну хіба не нягоднік? — пакаціў першым класам у Варшаву, выдае там сябе за дыпламата.
— Дык гэта ж махлярства! — усклікнуў пан суддзя.
— Я так і заявіў паліцыі,— працягваў незнаёмы,— і тэлеграфаваў у Варшаву, каб яго затрымалі. Але, аказваецца, мой кацялок купіў сабе футра — справа ішла ўжо к зіме,— адгадаваў вусы і паехаў на Усход. Я, само сабой зразумела,— за ім. А ён у Арэнбургу сеў на цягнік і паехаў у Омск, праз усю Сібір! Я — за ім. У Іркуцку ён згубіўся. Нарэшце я яго нагнаў у Благавешчанску, але ён, прайдзісвет, і там уцёк ад мяне і пакаціў па ўсёй Маньчжурыі да самага Кітайскага мора. На беразе мора я яго дагнаў —вады якраз ён і баяўся.
— Там вы яго і злавілі? — спытаў пан суддзя.
— Дзе там! —сказаў незнаёмы.— Я ўжо бег да яго па беразе мора, але ў гэты самы момант
вецер перамяніўся, і кацялок гіакаціўся зноў на захад. Я — за ім. I так, уяўляеце, гойсалі мы па ўсяму Кітаю, потым па ўсяму Туркестану то пехатою, то ў паланкіне, то на конях, то на вярблюдах, пакуль нарэшце ў Ташкенце
Акруговы суд
ён не сеў у цягнік і не паехаў зноў у Арэнбург. Адтуль — у Харкаў, у Адэсу, а там і ў Венгрыю, потым павярнуў на Аламоўц, Чэшскі Тршэбаў, на Тыніштэ і нарэшце зноў сюды. I тут я яго пяць мінут назад злавіў на плошчы, калі ён збіраўся ісці ў карчму. Фаршыраванага перцу яму, бачыце, захацелася!.. Вось ён, галубочак!
3 гэтымі словамі паказаў ён кацялок. Выгляд у яго, праўда, быў зусім патрапаны, але ўвогуле ніхто б не сказаў, што ён такі заўзяты гуляка.
— А цяпер паглядзім,— усклікнуў незнаёмы,— ці цэлы мой білет з Сватанавіц у Старкача!
Ён адагнуў стужку і дастаў білет.
— Тут! —крыкнуў ён пераможна.— Ну, panep, значыць, бясплатна паеду ў Старкача.
— Даражэнькі вы мой,— сказаў пан суддзя,— а білет жа ваш ужо прапаў!
— Як — прапаў? — ахнуў незнаёмы.
— Ну зваротны ж білет сапраўдны толькі трое сутак, а вашаму цэлы год і дзень. Так што, даражэнькі, ён ужо несапраўдны.
— Цьфу ты, ліха,— сказаў незнаёмы,— мне гэта і ў галаву не прыйшло! Цяпер прыйдзецца купляць новы білет, а ў кішэні ні капейкі...— Незнаёмы пачухаў патыліцу.— Ды пачакайце, я ж даў патрымаць свой чамаданчык з грашыма нейкаму чалавеку, калі пагнаўся за кацялком!
— Колькі там было грошай? — хутка спытаў пан суддзя.
— Калі не памыляюся,— адказаў незнаёмы,— было там адзін мільён трыста шэсцьдзесят сем тысяч восемсот пятнаццаць крон дзевяноста два гелеры і, акрамя таго, зубная шчотка.
— Цюцелька ў цюцельку! — пацвердзіў пан суддзя.— Дык вось, чамаданчык у нас, з усімі грашыма і зубной шчоткай. А вось стаіць той чалавек, якому вы далі патрымаць чамаданчык. Завуць яго Францішак Кароль, і, прызнацца, я, а таксама пан Боўра прысудзілі яго да смерці за тое, што ён вас абрабаваў і забіў.
— Ды што вы!—сказаў незнаёмы.— Дык вы яго, небараку, забралі? Ну добра, хоць грошы засталіся цэлыя, а то б ён іх прагуляў!
Тут пан суддзя ўстаў і ўрачыста прамовіў:
— Судом вызначана, што Францішак Кароль не ўкраў, не ўзяў, не прысвоіў, не сцяг-
нуў, а таксама і не свіснуў з пакінутых у яго грошай ні капейкі, ні гроша, ні паўгроша, гэта значыць ні кроплі, ні пылінкі і ні крошкі, хоць, як потым высветлілася, не меў сам грошай ні на хлеб, ні на калач, ні на абаранак, ні на сайку, ні гэткім жа чынам на пампушку, сухар або іншую ежу або страву, якая называецца хлебабулачным вырабам, па-лацінску сегеаііа. 3 прычыны сказанага суд аб’яўляе, што Францішак Кароль не вінаваты ў забойстве, або чалавеказабойстве, па-лацінску homicide, не вінаваты ў забіванні, усмерчанні, замаху на жыццё, рабаўніцтве, гвалтоўніцтве, крадзяжы і наогул у цёмных справах. Наадварот, ён дзень і ноч стаяў як укапаны на адным месцы, каб сумленна і высакародна вярнуць гаспадару адзін мільён трыста шэсцьдзесят сем тысяч восемсот пятнаццаць крон дзевяноста два гелеры і зубную шчотку. У выніку вышэйсказанага аб’яўляю яго вольным і апраўданым ад падазрэння, амін... Д’ябал забяры, хлопцы, здорава ў мяне язык падвешаны, га?
— Хвацка, хвацка!—сказаў незнаёмы.— Цяпер трэба б даць слова гэтаму сумленнаму бадзягу.
— А што я магу сказаць? — сціпла прамовіў Францішак Кароль.— Зроду не браў чужога, нават яблыка, што ўпала, не ўзяў! Такі ўжо у мяне характар.
— Ну, братка,— аб’явіў незнаёмы,— тады ты сярод бадзяг і ўсіх іншых людзей проста белая варона.
— I я тое ж самае скажу!—дадаў пан стражнік Боўра, які, як вы, вядома, заўважылі, да гэтай мінуты не раскрываў рота.
Так вось і выйшаў Францішак Кароль зноў на волю, а ва ўзнагароду за яго сумленнасць даў яму той невядомы столькі грошай, каб мог Францішак купіць дом, а ў дом — стол, на
стол —талерку, а на талерку — порцыю смажанай каўбасы.
Але таму што ў Францішка Караля кішэня была дзіравая, грошы гэтыя ён згубіў і зноў застаўся ні з чым. I зноў ён пайшоў па свеце куды вочы глядзелі, а па дарозе іграў на кішках і ўсё думаў, чаму гэта назвалі яго белай варонай.
На ноч залез ён у парожнюю вартоўню і заснуў як пшаніцу прадаўшы, а калі раніцай высунуў галаву на вуліцу, свяціла сонца, увесь свет абмываўся свежай расой, а на плоце перад вартоўняй сядзела —хто б вы думалі? — БЕЛАЯ ВАРОНА. Францішак зроду не бачыў белых варон і так на яе загледзеўся, што і дыхаць забыўся. Была яна ўся белая як снег, які толькі што выпаў; вочы ў яе былі чырвоныя, як рубіны, а ножкі ружовыя; яна чысціла сабе пёркі дзюбай. Заўважыўшы Францішка, яна расправіла крылы, быццам збіраючыся паляцець, але засталася на месцы і недаверліва пазірала рубінавым вокам на ўскалмачаную галаву валацугі.
— Гэй ты,— раптам загаварыла яна,—не будзеш каменнямі кідацца?
— He буду,— сказаў Францішак і тут толькі здзівіўся, што варона гаворыць.—Бацюхны, ды ты, аказваецца, гаварыць умееш?
— Падумаеш, важная справа! — сказала варона.— Мы, белыя вароны, усё ўмеем гаварыць. Гэта шэрыя вароны каркаюць, а я ўсё, што хочаш, скажу.
— Ды кінь ты!—здзівіўся Францішак — Ну, скажы хаця б «кран».
— Кран,— сказала варона.
— Тады скажы «град»,— патрабаваў Францішак.
— Град,— паўтарыла варона.— Ну, цяпер бачыш, што я ўмею гаварыць? Мы, белыя
вароны, гэта табе не хто-небудзь. Звычайная варона ўмее лічыць толькі да пяці, а белая варона... да сямі! Глядзі сам: раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем! А ты да колькі ўмееш лічыць?
— Ну, хаця б і да дзесяці,— сказаў Францішак.
— Ды кінь ты! Пакажы.
— Ну хоць так: дзевяць рамёстваў, дзесятая — беднасць!
— Бацюхны,— закрычала белая варона,— ты, відаць, птушка не простая! Мы, белыя вароны, таксама не простыя птушкі. Бачыў, напэўна, у цэрквах намаляваны такія вялікія птушкі з белымі гусінымі крыламі і з чалавечымі дзюбамі?
— А-а,— сказаў Францішак,— гэта ты пра анёлаў?
— Так,— сказала варона.— Разумееш, гэта, па сутнасці, белыя вароны, толькі мала хто іх бачыў. Нас, даражэнькі, вельмі мала.
— Сказаць табе папраўдзе,— адказаў
Францішак,— я ж таксама белая варона.
— Ну,— працягнула белая варона недаверліва,— не вельмі ж ты белы! А адкуль ты ведаеш, што ты белая варона?
— Учора мне гэта сказаў пан саветнік Шульц з суда, і адзін незнаёмы пан, і пан стражнік Боўра.
— Скажыце, калі ласка! — здзівілася белая варона.— А як цябе зваць?
— Зваць мяне проста Францішак Кароль,— адказаў засаромеўшыся бадзяга.
— Кароль! Ты — кароль? — усклікнула варона.— Хопіць брахаць! Такіх абадраных каралёў не бывае.
— Хочаш — вер, хочаш — не,— сказаў бадзяга,— а я праўда Кароль.
— А ў якой зямлі ты кароль? — спытала варона.
— Ды ўсюды. Тут я Кароль, і ў Скаліцы Кароль, ды і ў Трутнове таксама.
— А ў агліцкай зямлі таксама?
— I ў агліцкай таксама быў бы Каралём.
— А вось ужо ў Францыі не будзеш!
— I ў Францыі таксама. Усюды я буду Кароль Францішак.
— Так не можа быць,— не верыла варона.— Скажы: «Хай лопнуць мае вочы».
— Хай лопнуць мае вочы,— пакляўся Францішак.
— Скажы: «Праваліцца мне на гэтым месцы»,— патрабавала белая варона.
— Ды праваліцца мне на гэтым месцы, калі
брашу,— сказаў Францішак.— Няхай у мяне язык адсохне...
— Ну хопіць, веру,— перапыніла яго белая варона.— А ў белых варон таксама можаш быць каралём?
— I ў белых варон,— запэўніў яе Францішак,— быў бы Францішкам Каралём.
— Пачакай,— прамовіла варона,— якраз сёння ў нас на Кракорцы злёт, дзе мы будзем выбіраць караля ўсіх варон. Вароніным каралём заўсёды бывае белая варона. А раз ты белая варона, ды яшчэ і ўсюды кароль, то, можа, мы цябе і выберам. Ведаеш што, ты тут пачакай да абеду, а я ў абед прылячу расказаць, як прайшлі выбары.
— Ну што ж, пачакаю,— згадзіўся Францішак Кароль.
Белая варона распасцёрла белыя крылы, і — фрр! —толькі яе і бачылі. Яна паляцела на Кракорку.
Стаў тут Францішак чакаць і грэцца на сонейку.
Як вы ведаеце, дзеці, выбары — справа балбатлівая; вось і белыя вароны на Кракорцы доўга-доўга спрачаліся, разважалі ды меркавалі і ўсё не маглі дагаварыцца, пакуль нарэшце на Сыхроўскай фабрыцы не прагудзеў гудок на абед. Толькі тут вароны пачалі выбіраць караля і ўрэшце рэшт аднадушна выбралі каралём усіх варон Караля Францішка.
Але Францішку Каралю не хапіла сіл чакаць, а таго горш — цярпець голад. У абед ён падняўся і адправіўся ў Гронава, да майго дзядулі-млынара, за акрайцам духмянага свежага хлеба.
I калі белая варона прыляцела паведаміць яму, што ён абраны каралём, ён быў ужо далёка, за гарамі і далінамі.
Забедавалі вароны, што ў іх прапаў кароль,
і белыя вароны загадалі шэрым абляцець хоць увесь свет, але што б там ні было адшукаць яго, прывесці і пасадзіць на варанячы трон, што стаіць у лесе на Кракорцы.
3 таго часу лятаюць вароны па свеце і ўвесь час крычаць:
«Карроль! Карроль! Карр! Карр!»
Асабліва ўзімку, калі яны збяруцца вялікай зграяй, бывае, што раптам усе адразу прыгадаюць пра караля, усхопяцца з месца і паляцяць над палямі і лясамі, крычучы:
«Карроль! Карроль! Карр! Карр!»
Вялікая кацгная казка
Як кароль купляў невядомага звярунчыка
Кіраваў у краіне Жуляндзіі адзін кароль, і кіраваў ён, можна сказаць, шчасліва, таму што калі трэба — усе падданыя яго слухаліся з любоўю і ахвотай. Адзін толькі чалавек яго часам не слухаўся, і быў гэта не хто іншы, як яго ўласная дачка, маленькая прынцэса.
Кароль ёй вельмі строга забараніў гуляць у мяч на лесвіцы палаца! Але што ёй! Ледзь толькі яе нянька задрамала на хвіліначку, прынцэса скок на лесвіцу — і давай гуляць у мячык. I — ці то яе, як гаворыцца, Бог пакараў, ці то ёй чорт нагу падставіў — пляснулася яна і пабіла сабе калена. Тут яна села на прыступку і зараўла. He была б яна прынцэсай, смела можна было б сказаць: завішчала, як парася. Ну само сабой, прыбеглі тут усе фрэйліны з крыштальнымі тазікамі і шаўковымі бінтамі, дзесяць прыдворных лейб-медыкаў і тры капеланы з палаца,— толькі ніхто з іх не мог яе ні суняць, ні суцешыць.
А ў гэты час ішла міма адна бабуля. Убачыла яна, што прынцэса сядзіць на лесвіцы і плача, прысела побач і сказала ласкава:
— He плач, дзіцятка, не плач, прынцэсачка! Хочаш, прынясу я табе Невядомага Звярунчыка? Вочкі ў яго смарагдавыя, ды нікому іх не ўкрасці; лапкі аксамітныя, ды не стопчуцца; сам невялікі, а вусы, як у асілка; поўсць іскрамі сыпле, ды не згарыць; ёсць у яго шаснаццаць кішэняў, у тых кішэнях шаснаццаць ножыкаў, ды ён імі не парэжацца! Ужо калі я табе яго прынясу — ты плакаць не будзеш. Праўда?
Паглядзела прынцэса на бабулю сваімі бла-
кітнымі вочкамі — з левага яшчэ слёзы цяклі, а правы ўжо смяяўся ад радасці.
— Што ты, бабуля!—гаворыць.— Напэўна, такога Звярунчыка на ўсім белым свеце няма!
— А вось убачыш,— кажа бабуля.— Калі мне кароль-бацюхна дасць, што я пажадаю,— я табе гэтага Звярунчыка як бачыш дастаўлю!
I з гэтымі словамі пайшла-пашкандыбала паціху прэч.
А прынцэса так і засталася сядзець на прыступцы і больш не плакала. Пачала яна думаць, што ж гэта за Невядомы Звярунчык такі. I так ёй стала сумна, што ў яе гэтага Невядомага Звярунчыка няма, і так страшна, што раптам бабуля яе падманіць,— што ў яе зноў ціхія слёзы на вачах выступілі.
А кароль усё бачыў і чуў: ён якраз у той час з акенца выглянуў — даведацца, чаго дачка плача. I калі ён пачуў, як бабуля дачку яго суцешыла, сеў ён зноў на свой трон і пачаў раіцца са сваімі міністрамі і саветнікамі. Але Невядомы Звярунчык так і не выходзіў у яго з галавы. «Вочкі смарагдавыя, ды нікому іх не ўкрасці,— паўтараў ён сам сабе,— сам невялічкі, а вусы як у асілка, поўсць іскрамі сыпле, ды не згарыць, і ёсць у яго шаснаццаць кішэняў, у іх шаснаццаць ножыкаў, ды ён імі не парэжацца... Што ж гэта за Звярунчык?»
Бачаць міністры: кароль усё штосьці сам сабе мармыча, галавой ківае ды рукамі ў сябе пад носам водзіць — здаравенныя вусы паказвае,— і ўцяміць ніяк не могуць, што б гэта значыла?! Нарэшце дзяржаўны канцлер духу набраўся і проста спытаў караля, што гэта з ім.
— А я,— гаворыць кароль,— вось аб чым задумаўся: што гэта за Невядомы Звярунчык: вочы ў яго смарагдавыя, ды нікому іх не ўкрасці, лапкі аксамітныя, ды не стопчуцца, сам невялічкі, а вусы, як у асілка, і ёсць у яго
шаснаццаць кішэняў, а ў тых кішэнях шаснаццаць ножыкаў, ды ён імі не парэжацца. Ну што ж гэта за Звярунчык?
Тут ужо міністры і саветнікі пачалі галовамі ківаць ды рукамі ў сябе пад носам вусы асілка паказваць; але ніхто нічога адгадаць не мог. Нарэшце старшы саветнік тое ж самае сказаў, што прынцэса раней бабулі сказала:
— Кароль-бацюхна, такога Звярунчыка на ўсім белым свеце няма!
Але кароль на тым не супакоіўся. Паслаў ён свайго ганца, самага хуткага, з загадам: бабулю знайсці і ў палац прывесці. Прышпорыў ганец каня — толькі іскры з-пад капытоў пасыпаліся,— і ніхто ахнуць не паспеў, як пёрад домам бабулі апынуўся.
— Гэй, баба,— крыкнуў ганец, схіляючыся ў сядле,— кароль твайго Звярунчыка патрабуе!
— Атрымае ён, што жадае,— гаворыць бабуля,— калі ён мне столькі талераў дасць, колькі чысцейшага на свеце серабра каптур яго маці накрывае!
Ганец назад у палац паляцеў — толькі пыл да неба ўзняўся.
— Кароль-бацюхна,— сказаў ён,— баба Звярунчыка прынясе, калі ваша міласць ёй столькі талераў дасць, колькі чысцейшага на свеце серабра каптур вашай матулі накрывае!
— Ну што ж, гэта не дорага,— сказаў кароль і даў сваё каралеўскае слова падараваць бабулі роўна столькі талераў, колькі яна патрабуе.
А сам у той жа момант адправіўся да сваёй матулі.
— Матуля,— сказаў ён,— у нас зараз госці будуць. Надзень жа ты свой прыгожанькі маленькі каптурчык — самы маленькі, які ў цябе ёсць, каб толькі макаўку накрыць!
I старая матуля яго паслухалася.
Вось бабуля ўвайшла ў палац, а на спіне ў яе кашолка, акуратна завязаная вялікай чыстай хусткай.
У троннай зале яе чакалі ўжо кароль, і яго матуля, і прынцэса; ды і ўсе міністры, генералы, тайныя і яўныя саветнікі таксама стаялі тут, стаіўшы дыханне ад хвалявання і цікаўнасці.
He спяшаючыся, спакойна, пачала бабуля сваю хустку развязваць. Сам кароль ускочыў з трона — так нецярпелася яму хутчэй убачыць Невядомага Звярунчыка.
Нарэшце зняла бабуля хустку. 3 кашолкі выскачыла чорная кошка і ўзляцела проста на каралеўскі трон.
— Вось дык маеш! — закрычаў кароль.— Дык гэта ж усяго толькі кошка! Значыць, ты нас падманула, старая?
Бабуля ўпёрла рукі ў бакі.
— Я вас падманула? Ну-тка, гляньце,— сказала яна паказваючы на кошку.
Глядзяць — вочы ў кошкі загарэліся, ну проста як каштоўныя смарагды.
— Ну-тка, ну-тка,— паўтарыла бабуля,— хіба ў яе не смарагдавыя вочы, і ўжо іх у яе, кароль-бацюхна, ніхто не ўкрадзе! А вусы ў яе, як у асілка, хоць сама яна і невялічкая!
— Так,— сказаў кароль,— а затое поўсць у яе чорная, і ніякіх іскраў з яе не сыплецца, бабуля!
— Пачакайце,— сказала бабуля і пагладзіла кошачку супраць шэрсці. I тут усе пачулі, як затрашчалі электрычныя іскры.
— А лапкі,— працягвала бабуля,— у яе аксамітныя, сама прынцэса не прабяжыць цішэй за яе, нават басанож і на дыбачках!
— Ну добра,— згадзіўся кароль,— але ўсё
ж у яе няма ніводнай кішэні і тым больш ніякіх шаснаццаці ножыкаў.
— Кішэні,— сказала бабуля,— у яе на лапках, і ў кожнай схаваны востры-востры крывы ножык-кіпцюрык. Падлічыце, ці атрымаецца роўна шаснаццаць!
Тут кароль падаў знак свайму старэйшаму саветніку, каб ён падлічыў у кошкі кіпцюрыкі. Саветнік нахіліўся і схапіў кошку за лапку, a кошачка як пырхне, і р-раз — ужо адпячатала свае кіпцюрыкі ў яго на шчацэ, якраз пад вокам!
Падскочыў саветнік, прыціснуў руку да шчакі і гаворыць:
— Слабыя сталі ў мяне вочы, кароль-бацюхна, але, здаецца мне,— кіпцюроў у яе вельмі шмат, ніяк не менш чатырох!
Тады кароль падаў знак свайму першаму камергеру, каб і той падлічыў у кошкі кіпцюры. Узяў камергер кошачку за лапку, але тут жа і адскочыў, увесь чырвоны, схапіўшыся за hoc, а сам і кажа:
— Кароль-бацюхна, іх тут ніяк не менш за тузін! Я ўласным тварам яшчэ восем штук налічыў, па чатыры з кожнага боку!
Тады кароль кіўнуў самому дзяржаўнаму канцлеру, каб той палічыў кіпцюры, але не паспеў паважны вяльможа нагнуцца над кошачкай, як адскочыў, быццам уджалены. A потым, памацаўшы свой падрапаны падбародак, сказаў:
— Роўна шаснаццаць штук, кароль-бацюхна, уласным падбародкам падлічыў я апошнія чатыры!
— Што ж, тады нічога не зробіш,— уздыхнуў кароль,— давядзецца мне кошку купіць. Ну і хітрая ж ты, бабуля, няма чаго казаць!
Пачаў кароль выкладваць грошыкі. Узяў ён у сваёй матулі маленькі каптурык — самы ма-
ленькі, які ў яе быў,— з галавы, высыпаў талеры на стол і накрыў іх каптуром. Але каптур быў такі малюсенькі, што пад ім змясцілася ўсяго пяць сярэбраных талераў.
— Вось твае пяць талераў, бабуля, бяры і ідзі з Богам,— сказаў кароль, вельмі задаволены, што так танна адкруціўся.
Але бабуля паківала галавой і сказала:
— У нас не такая ўмова была, кароль-бацюхна. Павінен ты мне столькі талераў падараваць, колькі чысцейшага на свеце серабра каптур тваёй матулі накрывае.
— Дык ты ж сама бачыш, што накрывае гэты каптур роўна пяць талераў чыстага серабра!
Узяла баб^я каптур, разгладзіла яго, пакруціла ў руцуі ціха, задуменна сказала:
— А я думаю, кароль-бацюхна, што няма на свеце серабра чысцей, чым сярэбраная сівізна тваёй матулі.
Паглядзеў кароль на бабулю, паглядзеў на сваю матулю і сказаў ціхенька:
— Праўда твая, бабуля.
Тут бабуля надзела матулі караля каптур на галаву, пагладзіла ласкава яе па валасах і сказала:
— Вось і атрымліваецца, кароль-бацюхна, што павінен ты мне столькі талераў падараваць, колькі сярэбраных валаскоў у тваёй матулі пад каптуром змясцілася.
Здзівіўся кароль; спачатку ён нахмурыўся, а потым засмяяўся і сказаў:
— Ну і жулябія ты, бабуля! Ва ўсёй Жуляндзіі другой такой хітрай жулябіі не знайсці!
Але слова, дзеці, ёсць слова, і давялося каралю аддаваць бабулі тое, што ёй належала.
Папрасіў ён сваю матулю сесці зручней і загадаў свайму найгалоўнейшаму лейб-бух-
галтару падлічыць, колькі сярэбраных валаскоў змяшчаецца пад каптуром.
Пачаў лейб-бухгалтар лічыць, а каралеўская матуля сядзела ціха-ціха, не рухаючыся; бабулі, самі ведаеце, не супраць іншы раз падрамаць — вось і старая каралева заснула.
Яна спіць, а лейб-бухгалтар лічыць: аднак калі ён далічыў якраз да тысячы — відаць, ён крышку пацягнуў за валасок, і старая каралева прачнулася.
— Ай! —крыкнула яна.— Навошта вы мяне пабудзілі? Я такі цудоўны сон сніла! Прыснілася мне, што зараз наш будучы кароль у межы нашай краіны ўступае!
Бабуля так і ўздрыганулася.
— Вось дзівосы,— сказала яна.— Гэта ж якраз сёння павінен мой унучак з суседняй дзяржавы да мяне прыехаць!
Але кароль яе не слухаў.
— Адкуль, матуля? 3 якой дзяржавы будучы кароль нашай краіны ідзе? 3 якога каралеўскага дома?
— He ведаю,— адказвае яму маці.— На гэтым самым месцы вы мяне пабудзілі!
А лейб-бухгалтар усё лічыць і лічыць; старая каралева зноў задрамала.
Лічыў-лічыў бухгалтар, і зноў — якраз на двухтысячным валаску — рука ў яго ўздрыганулася, і ён зноў валасок тузануў.
— Дурні!—закрычала старая каралева.— Навошта вы мяне пабудзілі! Я якраз сніла, што не хто іншы, як гэтая чорная кошачка, прывяла да нас будучага караля!
— Вось дык маеш, матуля,— здзівіўся кароль.— Дзе гэта хто бачыў, каб кошка прыводзіла будучых каралёў?
— Прыйдзе час — сам убачыш,— сказала старая каралева,— а цяпер дайце ж мне, нарэшце, даспаць!
I зноў заснула каралеўская матуля, і зноў узяўся лічыць лейб-бухгалтар. I калі ён дайшоў да трохтысячнага — і апошняга — валаска, зноў уздрыгнула ў яго рука, і зноў ён за валасок пацягнуў мацней, чым трэба.
— Ах вы, лайдакі!—закрычала старая Ka­pa лева.— Hi хвілінкі спокою не даяце старой! А я якраз сніла, што будучы кароль прыехаў да нас з усім сваім домам!
— Ну, не, даруйце мне, матуля,— сказаў кароль,— але гэтага ўжо ніяк не можа быць! Няма такога чалавека, каб мог прывезці з сабой цэлы каралеўскі палац!
— He разважай аб рэчах, у якіх нічога не разумееш,— строга сказала старая каралева.
— Так, так,— кіўнула бабуля,— маці твая праўду кажа, ваша каралеўская міласць! Майму мужу-нябожчыку адна цыганка наваражыла: «Певень калі-небудзь усё тваё дабро зжарэ!» Нябожчык толькі пасмяяўся: «Хто гэта чуў, цыганачка, гэтага ніяк не можа быць!» Якраз як ты, кароль-бацюхна!
— Ну дык што ж,— нецярпліва спытаў кароль,— нічога ж такога і не было, праўда?
Бабуля пачала выціраць слёзы.
— А вось прыляцеў аднойчы чырвоны певень, прасцей сказаць, пажар, і ўсё-ўсё ў нас зжэр! Мужанёк мой ледзь не звар’яцеў, усё адно і тое ж паўтараў: «Цыганка праўду сказала!» Цяпер ён вось ужо дваццаць гадоў як у магіле, небарака!
I бабуля горка-горка заплакала.
Старая каралева абняла яе, пагладзіла па шчацэ і сказала:
— He плач, бабуля, а то і я з табой заплачу!
Тут кароль напалохаўся і ў момант грошы на стол.
Хуценька адлічыў ёй манета ў манету тры тысячы талераў — роўна столькі, колькі ся-
рэбраных валаскоў змяшчалася пад каптуром яго матулі.
— Вось, бабуля,— сказаў ён,— бяры, і з Богам. Што казаць — ты любога вакол пальца абвядзеш!
Старая засмяялася, і ўсе вакол засмяяліся. Паспрабавала яна талеры схаваць у кашалёк, але кашалёк быў малы. Давялося ёй кайстру сваю развязаць, і кайстра гэтая хутка напоўнілася. Бабуля яе і падняць не змагла. Два генералы і сам кароль дапамаглі ёй падняць кайстру на спіну. Тут бабуля ўсім нізка пакланілася, абнялася са старой каралевай і пашукала вачыма сваю чорную кошачку Мурку. Але Муркі нідзе не было. Бабуля агледзелася на ўсе бакі, паклікала: «Кісанька, кіс-кіс-кіскіс!»—але кошачкі і след прастыў. Толькі з-пад трона, ззаду, выглядалі чыесьці дзве ножкі. Ціхенька, на дыбачках, падышла туды бабуля, і што ж яна ўбачыла? У кутку за тронам спала маленькая прынцэса, а цудоўная Мурка залезла да яе за пазуху і ўтульна муркала. Тут бабуля дастала з кішэні новенькі талер і сунула яго прынцэсе ў кулачок. Але калі бабуля думала, што прынцэса захавае яго на памяць, то яна вельмі памылілася, таму што, як толькі прынцэса прачнулася і знайшла ў сябе за пазухай кошку, а ў кулачку — талер, яна ўзяла кошку пад пахі і пайшла з ёй на вуліцу хутчэй праесці свой талер.
Бадай, бабуля ўсё ж ведала пра гэта раней, загадзя.
Праўда, прынцэса яшчэ спала, калі бабуля ўжо даўно дабралася дамоў, вельмі задаволеная і тым, што прынесла столькі грошай, і тым, што Мурка трапіла ў добрыя рукі, а больш за ўсё тым, што рамізнік ужо прывёз з суседняй дзяржавы яе ўнука, маленькага Вашака.
Што кошка ўмела
Як вы ўжо чулі, кошку звалі, уласна кажучы, Мурка; але прынцэса надавала ёй яшчэ цэлую кучу ўсялякіх імёнаў: Кіса, Кісанька, Кісачка і Кісюра, Кошанька, Кошачка, Каташ-
ка і Катуська, Мурмашонак, Мурлышка і Мурзілка, Кісёнак, Чарнушка, Пушок і нават Пусенька. Цяпер вам зразумела, як прынцэса яе палюбіла. Раніцай, ледзь расплюшчыўшы вочы, яна перш за ўсё шукала сваю Кісаньку і знаходзіла яе ў сябе ў пасцелі: Мурка, гультайка, песцілася на коўдры і толькі муркала, каб зрабіць выгляд, быццам яна штосьці робіць. Потым яны абедзве мыліся — Мурка, брахаць не буду, куды чысцей, хоць і без
мыла, проста лапкай і язычком; чысценькай заставалася яна і тады, калі прынцэса ўжо выпэцкаецца з ног да галавы, як гэта ўдаецца толькі дзецям.
Па сутнасці, Мурка была кошка, як усе кошкі. Адно адрознівала яе ад звычайных кошак: яна любіла драмаць, седзячы на каралеўскім троне, а гэтага звычайныя кошкі, як правіла, не робяць. Можа, яна пры гэтым успамінала, што яе далёкі родзіч —Леў— не хто іншы, як цар звяроў. Але паручыцца за гэта нельга. Умела Мурка мурлыкаць; выдатна ўмела лавіць мышэй; умела бачыць у цемры; умела шыпець так жудасна, што і ў змеяў застывала кроў у жылах; умела лазіць па Дрэвах і залазіць на дахі і адтуль на ўсіх пагардліва пазіраць.
3 прыдворным сабакам, па імені Буфка, яна спачатку пасварылася, а потым пасябравала. Яны так пасябравалі, што нават пачалі адзін у аднаго шмат што пераймаць: Мурка навучылася бегаць за прынцэсай, як сабачка, a Буфка, падгледзеўшы, як Мурка прыносіць да падножжа трона злоўленых мышэй, прыцягнуў да ног караля вялізную костку, знойдзеную ім на сметніку. Праўда, яго за гэта ніхто не пахваліў.
А аднойчы яны ўдвух нават злавілі злодзея, які залез у сад.
Шмат яшчэ чаго ўмела Мурка, але калі пра ўсё расказваць, то нашай казцы не будзе канца. Таму я вам толькі коратка-коратка раскажу, што яна ўмела лавіць лапкай рыбу ў рэчцы, любіла есці салат з агуркоў, лавіла птушак, хоць гэта ёй строга забаранялася, і пры гэтым выглядала быццам анёл без крылаў, і яшчэ яна ўмела так хораша гуляць, што можна было ўвесь дзень ёю любавацца.
А той, хто хоча яшчэ што-небудзь даведац-
ца пра Мурку, няхай уважліва паназірае за якой-небудзь кошкай — у кожнай жа кошцы ёсць кавалачак Муркі і кожная ўмее рабіць тысячы забаўных і мілых штукарстваў і ахвотна паказвае іх усім, хто яе не мучае.
Як сышчыкі лавілі чараўніка
Раз ужо мы загаварылі пра ўсё, што ўмее рабіць кошка, трэба расказаць вось пра што.
Прынцэса дзесьці ад кагосьці чула, што кошка, нават калі падае з вялікай вышыні, заўсёды ўпадзе на ногі, і пры гэтым з ёй нічога дрэннага не здарыцца.
Вось яна і вырашыла гэта праверыць: схапіла Мурку, залезла на паддашак, выкінула кошку са слыхавога акна і хутчэй высунулася з яго — паглядзець, ці сапраўды яе кошка ўпадзе на ногі.
Але Мурка ўпала не на ногі, а на галаву нейкаму прахожаму, які выпадкова апынуўся якраз пад акном. I — ці то Мурка занадта моцна ўчапілася кіпцюрамі за яго галаву, ці то яму яшчэ што-небудзь не спадабалася — хто яго ведае, толькі ён не даў кошачцы спакойна пасядзець у сябе на галаве, на што, напэўна, спадзявалася прынцэса, а, наадварот, зняў Мурку адтуль, сунуў яе за пазуху і паспешліва знік у невядомым напрамку.
Гучна равучы, прынцэса памчала з паддашка ўніз, проста да караля-бацюхны.
— У-ху-ху-хух-у! — раўла яна.— Там унізе нейкі чужы дзядзька ўкраў нашу Му-у-уурачку!
Кароль не на жарт напалохаўся!
«Кошка — шчасце невялікае,— падумаў ён,— але ж гэтая кошка павінна прывесці нас
да будучага караля. He, не, я не хацеў бы яе страціць!»
I ён загадаў паклікаць начальніка паліцыі.
— Так і так,— сказаў яму кароль.— Хтосьці ўкраў нашу чорную кошку Мурку. Засунуў яе сабе за пазуху, і толькі іх абодвух і бачылі!
Начальнік паліцыі наморшчыў лоб, спачатку падумаў — цэлыя паўгадзіны! — а потым сказаў:
— Ваша вялікасць, я знайду памянёную кошку, калі мне дапаможа Бог, а таксама яўная і тайная паліцыя, пяхотныя войскі, артылерыя, кавалерыя, ваенна-марскі флот, пажарныя часці, падводныя лодкі і авіяцыя, прадказальнікі, варажбіткі, звяздары і... усё астатняе насельніцтва!
I начальнік паліцыі неадкладна вызваў сваіх лепшых дэтэктываў. Дэтэктыў, дзеці, гэта чалавек, які служыць у тайнай паліцыі. Ходзіць ён апрануты, як усе людзі, толькі ўвесь час пераапранаецца кім-небудзь, каб яго ніхто не пазнаў. Дэтэктыў за ўсім сочыць, усё знаходзіць, усё можа і нічога не баіцца. Як вы бачыце, дзеці, быць дэтэктывам, або сышчыкам, не так проста.
Дык вось, начальнік паліцыі тэрмінова выклікаў сваіх лепшых дэтэктываў, яны ж і сышчыкі. Гэта былі, па-першае, тры браты — Ловічак, Хапачак і Трымачак,— а акрамя іх хітры італьянец сеньёр Круцела, вясёлы француз Антраша, славянскі асілак пан Тыгроўскі і, нарэшце, змрочны, маўклівы шатландзец містэр Бурчлі.
Два словы — і ім усё стала зразумела: хто зловіць злодзея, той атрымае вялікую ўзнагароду.
— Сі! — закрычаў Круцела.
— Уі! —радасна сказаў Антраша.
— Мммм! — прабурчаў Тыгроўскі.
— Уэл! — коратка дадаў Бурчлі.
А Ловічак, Хапачак, Трымачак толькі падміргнулі адзін аднаму.
Ужо праз чвэртку гадзіны Ловічак устанавіў, што чалавек з чорнай кошкай за пазухай праходзіў па Спаленай вуліцы.
Праз гадзіну Хапачак прынёс вестку пра тое, што чалавек з чорнай кошкай за пазухай праходзіў у напрамку Вінаградаў.
Яшчэ праз паўгадзіны прыляцеў задыханы Трымачак і далажыў, што чалавек з чорнай кошкай за пазухай сядзіць у раёне Страшніцэ ў карчме і п’е піва.
Круцела, Антраша, Тыгроўскі і Бурчлі ўскочылі ў аўтамабіль, што стаяў напагатове, і памчалі ў напрамку Страшніцэ.
— Ведаеце, хлопцы,— сказаў Круцела, калі сышчыкі прыбылі на месца,— такога заўзятага злачынцу можна ўзяць толькі хітрасцю. Даручыце гэтую справу мне.
Ён тут жа пераапрануўся прадаўцом канатаў і пайшоў у карчму. Там ён убачыў за сталом Незнаёмага ў чорным гарнітуры, з чорнымі валасамі і чорнай барадой, бледным тварам і прыгожымі, хоць і сумнымі вачыма.
«Гэта ён»,— адразу ж скеміў сышчык.
— Пана сеньёра кавалера,— залапатаў ён на ламанай мове,— мая прадаваць каната і шпагата! Мацнісіма каната, таўсцісіма шпагата прыма класа, немагчыма развязанда, немагчыма парвата!
I ён размахваў перад Незнаёмым сваімі вяроўкамі, скручваў іх і раскручваў, накручваў, змотваў і размотваў, расцягваў і камечыў, перакідваў з адной рукі ў другую, а сам у гэты час пільна сачыў за Невядомым, цікуючы ўдалы момант для таго каб накінуць яму на рукі пятлю, хутка зацягнуць яе і завязаць вузлом.
— Мне не трэба, дзякую,— сказаў Невядомы і напісаў нешта пальцам на стале.
— Дык вы толькі зірніце, сеньёр! —лапатаў Круцела, яшчэ больш энергічна размахваючы сваімі вяроўкамі.— Толькі зірніце, уна мамэнта, што за таніні, што за таўсціні, што за мацнісіма, што за белісіма, што за... Што-штошто! Д’ябал!—раптам усклікнуў ён з жахам.— Што ж гэта такое?
Вяроўкі, якія ён толькі што круціў, нацягваў і расцягваў, скручваў і раскручваў, раптам пачалі неяк дзіўна віцца ў яго руках, пачалі самі па сабе пераплятацца, блытацца, завязвацца, шнуравацца, і вось — Круцела не верыў сваім вачам — ён аказаўся моцна-моцна звязаны! Круцела ўспацеў ад жаху, але ўсё яшчэ спадзяваўся, што як-небудзь вызваліцца. I ён пачаў круціцца і выгінацца, гнуцца і корчыцца, тузацца і рвацца; ён віляў і пятляў, выкручваўся і вылузваўся, ён згінаўся ў тры пагібелі і круціўся вужом, каб як-небудзь вызваліцца.
Але вяроўкі толькі зацягваліся ўсё мацней, мацней і мацней, новыя петлі сцягвалі па руках і па нагах, літаральна бінтавалі і ўпакоўвалі яго, і нарэшце сеньёр Круцела, увесь заблытаны і захутаны, звязаны і зусім замардаваны, задыхаўшыся, паваліўся на падлогу.
А Незнаёмы спакойна сядзеў на месцы. Ен нават ні разу не падняў сумных вачэй.
Між тым сышчыкам пачало здавацца дзіўным, што Круцела так доўга не выходзіць.
— Мммммм! — сказаў Тыгроўскі і рашуча кінуўся ў карчму.
Як жа ён вылупіў вочы! Круцела ляжаў звязаны на падлозе, а за сталом сядзеў, апусціўшы галаву, Невядомы і пісаў штосьці пальцам па абрусе.
— Ммммммм! —прароў асілак Тыгроўскі.
— Даруйце,— сказаў Незнаёмы,— што вы гэтым хочаце сказаць?
— Што вы арыштаваны!—грымнуў сышчык Тыгроўскі.
Незнаёмы толькі ўзняў свае казачна прыгожыя вочы. Тыгроўскі працягнуў быў да яго сваю лапу, але пад позіркам гэтых вачэй яму зрабілася неяк нядобра. Тады ён сунуў рукі ў кішэні і сказаў:
— Значыць, лепш за ўсё будзе, калі вы пойдзеце са мною па сваёй волі. A то, калі я каго схаплю, у яго ніводнай жывой костачкі не застанецца.
— Так? — спытаў Незнаёмы.
— Можаце быць упэўнены,— працягваў сышчык.— А каго я ўдару па плячы — той застанецца на ўсё жыццё калекам.
— Даражэнькі мой,— здзіўлена сказаў Незнаёмы,— усё гэта, вядома, дзіўна і цудоўна, але сіла — гэта яшчэ не ўсё. I, дарэчы, размаўляючы са мной, будзьце ласкавы выняць свае лапы з кішэняў.
Ашаломлены Тыгроўскі машынальна паслухаўся. Але што ж гэта такое? Ён ніякімі сіламі не мог выцягнуць рукі з кішэняў! Паспрабаваў цягнуць правую — яна быццам прырасла. Памкнуўся выцягнуць левую — на ёй быццам дзесяць пудоў павісла. Добра б дзесяць пудоў — з імі ён змог бы справіцца! Але рукі з кішэняў ён выцягнуць не мог, як ні стараўся, як ні тузаў, як ні цягнуў, як ні рваў і як ні кідаў.
— Дрэнныя жарты,— прароў Тыгроўскі бездапаможна.
— He такія ўжо дрэнныя, як вам здаецца,— ціха сказаў Незнаёмы, спакойна працягваючы крэсліць пальцам па стале.
Доўга Тыгроўскі крактаў, пацеў і рваўся, каб выцягнуць рукі з кішэняў. Нарэшце астат-
нім сышчыкам, якія чакалі на двары, здалося дзіўным, што ён так доўга не вяртаецца.
— Цяпер іду я,— смела сказаў масье Антраша і, зрабіўшы некалькі прыгажэйшых антраша, уляцеў у карчму.
Ну і вылупіў ён вочы!
Круцела ляжаў звязаны на падлозе, Тыгроўскі з рукамі ў кішэнях вытанцоўваў па пакоі, як мядзведзь, а за сталом, апусціўшы галаву, сядзеў Незнаёмы і крэсліў пальцам па стале.
— Вы хочаце мяне арыштаваць? — спытаў Незнаёмы, перш чым Антраша адкрыў рот.
— Да вашых паслуг,— жвава адказаў Антраша і дастаў з кішэні стальныя наручнікі.— Будзьце так ласкавы працягнуць вашы ручкі, высокапаважаны масье, мы надзенем на іх бранзалеты, прашу вас, цудоўныя, халаднаватыя бранзалеты, новенькія бранзалеты з найлепшай сталі, з найпрыгажэйшым стальным ланцужком, усё — найвышэйшай якасці!
Пры гэтым Антраша дурасліва шчоўкаў наручнікамі, перакідваў іх з адной рукі ў другую, быццам прыказчык, які расхвальвае свой тавар.
— Будзьце ласкавы толькі адважыцца,— лапатаў ён безупынна,— мы нікога не прымушаем, хіба толькі самую крышачку, калі кліент вагаецца; шыкоўныя бранзалеты, васпан, шчыльна аблягаюць, нідзе не ціснуць, нідзе не труць...— і раптам Антраша ўвесь пачырванеў, успацеў і пачаў усё хутчэй перакідваць наручнікі з рукі ў руку.— Чароўныя на-наручнікі, быццам спецыяльна для вас — ай-яйяй, з нержавеючай сталі, васпан, в-в-в-вышэйшага гатунку, загартаваны ў-у-у-у-у-у-у агні, выдатнай ф-ф-ф-ф-ф-формы і-і-і-і-і... ой-ой-ой, д’ябал! — залямантаваў Антраша і шпурнуў наручнікі на падлогу.
Ды і як было іх не шпурнуць! Як было не перакідваць іх з рукі ў руку! Наручнікі распаліліся дабяла; ледзь упаўшы на падлогу, яны прапалілі ў ёй здаравенную дзірку. Проста дзіва, што падлога не загарэлася!
Між тым і Бурчлі пачаў турбавацца, чаму гэта ніхто не вяртаецца.
— Уэл!—крыкнуў ён рашуча, выцягнуў свой рэвальвер і ўскочыў у карчму.
Зала была поўная дыму, Антраша скакаў ад болю і дзьмухаў сабе на рукі, Тыгроўскі з рукамі ў кішэнях круціўся і тузаўся, Круцела ляжаў на падлозе, зусім закруціўшыся, а за сталом сядзеў, апусціўшы галаву, Незнаёмы і штосьці маляваў пальцам па абрусе.
— Уэл! — заявіў Бурчлі і пайшоў з рэвальверам проста да Незнаёмага. Той падняў свае задуменныя ласкавыя вочы. Бурчлі адчуў, што ў яго пад гэтым позіркам задрыжала рука, але ён узяў сябе ў рукі і выпусціў з свайго рэвальвера ўсе шэсць куль у Незнаёмага. Проста ў лоб!
— Вы скончылі? — спытаў Незнаёмы.
— Яшчэ не,— запярэчыў Бурчлі, выхапіў другі рэвальвер і выпусціў у лоб Незнаёмага яшчэ шэсць куль.
— Гатова? — спытаў Незнаёмы.
— Так,— адказаў Бурчлі, павярнуўся на абцасах і, склаўшы рукі на грудзях, сеў у кутку на лаве.
— Тады я разлічуся,— сказаў Незнаёмы і пастукаў манетай па куфлю. Але ніхто да яго не падышоў. Пачуўшы стрэлы, карчмар і ўсе афіцыянты пахаваліся на паддашку.
Незнаёмы паклаў манеты на стол, развітаўся з дэтэктывамі і спакойна накіраваўся да выхаду.
У гэты самы момант у акно зазірнуў Ловічак, у другое Хапачак, у трэцяе Трымачак.
Першым у залу ўскочыў — проста ў акно — Ловічак.
— Хлопцы, куды вы яго дзелі? — крыкнуў ён і зарагатаў.
У другое акно ўскочыў Хапачак.
— Па-мойму,— сказаў ён і зарагатаў,— Круцела робіць антраша на падлозе.
У трэцяе акно ўскочыў Трымачак.
— А мне здаецца,— сказаў ён,— што масье Антраша крыху буркатлівы!
— Я знаходжу,— сказаў Ловічак,— што ў Бурчлі выгляд не вельмі тыгроўскі!
— А па-мойму,— працягваў Хапачак,— у Тыгроўскага рукі ў кішэнях закруцеліліся.
Круцела прыўзняўся.
— Хлопцы,—сказаў ён,— тут няма чаго смяяцца! Злачынца звязаў мяне, не датыкнуўшыся да мяне і пальцам!
— А мне,— прабурчаў Тыгроўскі,— ён прыкаваў рукі да кішэняў!
— А ў мяне,— прастагнаў Антраша,— ён распаліў у руках наручнікі.
— Уэл,— дадаў Бурчлі,— усё гэта дробязі. А я вось выпусціў яму ў лоб дванаццаць куль з рэвальвера, а ён і драпіны не атрымаў.
Ловічак, Хапачак і Трымачак паглядзелі адзін на аднаго.
— Мне здаецца...— пачаў Ловічак.
—...што гэты злачынец...— працягваў Хапачак.
—...на самай справе — чараўнік! — закончыў Трымачак.
— Але не губляйце надзеі, хлопцы,— зноў пачаў Ловічак.— Ён у нас у пастцы. Мы прывялі тысячу салдат...
—...і загадалі акружыць карчму,— працягваў Хапачак.
—...так, каб і мыш не выслізнула! — закончыў Трымачак.
У гэты момант прагрымеў залп тысячы ружжаў.
— 3 ім скончана! — закрычалі ўсе сышчыкі ў адзін голас.
Тут дзверы расчыніліся, і ў залу ўляцеў генерал — камандзір часці, што акружыла карчму.
— Дазвольце далажыць,— затарабаніў ён,— што мы акружылі карчму. Я даў загад, каб і мыш адсюль не выслізнула. I раптам вылятае белы голуб з ласкавымі вочкамі і кружыцца ў мяне над галавой!
— Ох! — закрычалі ўсе. Толькі Бурчлі сказаў «уэл».
— Я рассек голуба шабляй напалам,— працягваў генерал,— і ў той жа момант усе салдаты стрэлілі ў яго. Голуб разляцеўся на тысячу кавалкаў, але кожны кавалак ператварыўся ў белага матылька і паляцеў. Дазвольце далажыць, што цяпер рабіць?
Вочы Ловічака бліснулі.
— Добра,—загадаў ён,— вы мабілізуеце ўсё войска, увесь рэзерв і ў дадатак усё апалчэнне і пашляце іх ва ўсе краіны лавіць матылькоў!
Так і было зроблена, і — не буду ад вас утойваць — так і была сабрана цудоўнейшая калекцыя матылькоў, якую і зараз паказваюць у Нацыянальным музеі. Хто прыедзе ў Прагу, павінен абавязкова яе паглядзець.
А Ловічак паміж тым сказаў астатнім дэтэктывам:
— Хлопцы, вы тут больш не патрэбны, мы адны з гэтай задачай справімся.
I ўсе яны — Круцела, Антраша, Бурчлі і Тыгроўскі — адправіліся па дамах, сумныя і ні з чым.
Ловічак, Хапачак і Трымачак доўга раіліся, як ім злавіць чараўніка. Яны выкурылі цэнт-
нер тытуню, з’елі і выпілі ўсё, што знайшлося ў Страшніцах, але ім так нічога і не прыйшло ў галаву.
Нарэшце Трымачак сказаў:
— Хлопцы, так справа не пойдзе. Трэба крыху праветрыцца.
Усе адправіліся на вуліцу, але толькі яны ступілі за парог, каго ж яны ўбачылі? Чараўніка ўласнай персонай! Ён сядзеў і з цікаўнасцю глядзеў, што яны будуць рабіць.
— Вось ён!—радасна закрычаў Ловічак.
Скокнуўшы, ён кінуўся на Чараўніка і схапіў яго за плячо. Але ў той жа самы момант Чараўнік ператварыўся ў серабрыстую змейку, і Ловічак, жахнуўшыся, адкінуў яе ад сябе.
Тут падаспеў Хапачак і накінуў на змейку свой пінжак. Тады змяя ператварылася ў залатую муху і ў рукаў вылецела на волю.
Хутка падскочыў Трымачак і злавіў залатую муху шапкай. Але муха стала серабрыстым ручаём, які кінуўся ўцякаць, а ўцякаючы, захапіў з сабой і шапку!
Сышчыкі пабеглі ў карчму за куфлямі, каб вычарпаць ручай. Але ён тым часам дабег да Влтавы і ўліўся ў яе. Таму вось і зараз Влтава іншы раз, калі яна ў добрым настроі, уся серабрыцца: яна песціцца пад сонцам, сонечна шуміць і, успамінаючы Чараўніка, зіхаціць так, што галава можа кругам пайсці.
Вось стаяць Ловічак, Хапачак і Трымачак на беразе Влтавы і думаюць. I што ж? Раптам серабрыстая рыбка высунула галаву з вады і паглядзела на іх цудоўнымі вачыма — казачна прыгожымі вачыма Чараўніка.
Усе тры сышчыкі ў момант купілі сабе вуды і пачалі вудзіць рыбу ў Влтаве. I зараз іх можна там сустрэць: цэлымі днямі сядзяць яны ў чаўнах са сваімі вудамі над рэчкай і маўчаць. Яны ж ніяк не могуць супакоіцца,
пакуль не зловяць сярэбранай рыбкі з чорнымі вачыма.
Нямала яшчэ сышчыкаў спрабавала злавіць Чараўніка, але ўсё без поспеху.
Іншы раз, калі яны імчаліся ў пагоню за ім на аўтамабілі, з кустоў ля дарогі раптам выглядваў малады алень і праводзіў іх сваімі рахманымі, чорнымі, цікаўнымі вачыма; калі яны гналіся за Чараўніком на самалёце, за імі ўслед ляцеў арол, не зводзячы з іх ганарлівага, палымянага позірку, а калі яны выпраўляліся ў пошукі на караблі,— з марскіх глыбіняў выплываў дэльфін і разглядваў іх ва ўпор разумнымі вачыма; а часам нават кветкі на стале сышчыка пачыналі свяціцца і ласкава, цікаўна глядзелі на яго або сабака-сышчык раптам паднімаў галаву і глядзеў на гаспадара такімі цудоўнымі чалавечымі вачыма, якіх у яго зроду не было.
Адусюль, здавалася, назіраў за сышчыкамі Чараўнік — паглядзіць і знікне...
Ды дзе ўжо ім было яго злавіць!
Як славуты Сідні Хол злавіў чараўніка
Пра ўсё гэта Сідні Хол, славуты амерыканскі сышчык, прачытаў у газеце. Ён вырашыў сам паспытаць шчасця. Сідні Хол пераапрануўся мільянерам, сунуў у кішэню рэвальвер і адправіўся ў Еўропу. Прыбыўшы туды, ён неадкладна адрэкамендаваўся начальніку паліцыі, які ва ўсіх падрабязнасцях расказаў яму пра паляванне на Чараўніка.
— Як вы бачыце,— скончыў начальнік паліцыі,— сапраўды зусім немагчыма прывесці гэтага злодзея на суд.
Сідні Хол толькі ўсміхнуўся.
— Самае большае праз сорак дзён ён будзе сядзець у вас у турме!
— He можа быць!—закрычаў начальнік.
— Іду ў заклад на блюда груш! — сказаў Сідні Хол.
Справа ў тым, што ён больш за ўсё на свеце любіў есці грушы і біцца аб заклад.
— Згодзен!—усклікнуў начальнік паліцыі.— Але скажыце, калі ласка, як вы думаеце ўзяцца за справу?
— Перш за ўсё,— сказаў Сідні Хол,— я павінен зрабіць падарожжа вакол свету. Для гэтага мне спатрэбіцца куча грошай.
Тут начальнік паліцыі выдаў яму кучу грошай і, каб паказаць, які ён разумны, сказаў:
— Ага, ага, я здагадваюся, які ў вас план, але мы павінны трымаць справу ў сакрэце, каб Чараўнік не даведаўся, што мы яго ловім.
— Наадварот,— запярэчыў сышчык,— загадайце заўтра раніцай надрукаваць ва ўсіх газетах свету, што славуты Сідні Хол узяў абавязацельства арыштаваць Чараўніка на працягу сарака дзён. А пакуль маю гонар кланяцца.
Потым Сідні Хол пайшоў да аднаго сусветна вядомага падарожніка, які аднойчы аб’ехаў увесь свет за пяцьдзесят дзён, і сказаў яму:
— Хочаце біцца аб заклад, што я аб’еду вакол свету за сорак дзён?
— Гэта немагчыма,— сказаў падарожнік,— Філеас Фог’ аб’ехаў свет за восемдзесят дзён, я сам — за пяцьдзесят. Хутчэй гэта зрабіць немагчыма!
— Іду ў заклад на тысячу талераў,— сказаў Сідні Хол,— што я гэта зраблю!
I яны пайшлі ў заклад.
* Герой рамана Жуля Верна «Восемдзесят дзён вакол свету».
У тую ж ноч Сідні Хол паехаў. Праз тыдзень з Александрыі ў Егіпце ад яго прыйшла тэлеграма: «Напаў на след. Сідні Хол».
Яшчэ праз сем дзён прыбыла новая тэлеграма — з Бамбея ў Індыі: «Пятля зацягваецца. Усё цудоўна. Падрабязнасці пісьмом. Сідні Хол».
Крыху пазней прыйшло з Бамбея і пісьмо, але яно было напісана шыфрам, якога ніхто не зразумеў.
Яшчэ праз восем дзён з Нагасакі, Японія, прыляцеў паштовы голуб з запісачкай на шыі. У запісачцы было: «Набліжаюся да мэты. Чакайце. Сідні Хол».
Пасля гэтага прыбыла дэпеша з Сан-Францыска, у Амерыцы: «Злавіў насмарк. Астатняе ўсё ў парадку. Запасайцеся грушамі. Сідні Хол».
I нарэшце на трыццаць дзевяты дзень пасля ад’езду прыйшла тэлеграма з горада Амстэрдама, Галандыя: «Прыбуду заўтра ў сем пятнаццаць. Падрыхтуйце грушы, пажадана дзюшэс. Сідні Хол».
На саракавы дзень у сем гадзін пятнаццаць мінут цягнік загрукатаў каля платформы. 3 вагона выскачыў Сідні Хол, а за ім выйшаў Чараўнік — сумны, бледны, з апушчанымі вачыма. Усе сышчыкі чакалі на пероне і здзівіліся, што Чараўнік быў без наручнікаў. Але Сідні Хол памахаў ім рукой і сказаў:
— Чакайце мяне сёння ўвечары ў карчме Сіняга Сабакі. Спачатку я павінен адправіць гэтага пана ў турму.
I ён сеў разам з Чараўніком на рамізніка, але ў апошні момант успомніў яшчэ сёе-тое. Ён высунуўся з павозкі і крыкнуў:
— He забудзьце ўзяць грушы!
Увечары сышчыка Сідні Хола чакала блюда найцудоўнейшых груш, абкружанае ўсімі
дэтэктывамі. Яны ўжо думалі, што ён наогул не прыйдзе, калі дзверы карчмы расчыніліся і ўвайшоў старэнькі, згорблены чалавечак, адзін з тых, што разносяць па карчмах селядцы і салёныя агуркі.
— Дзядуля,—сказалі сышчыкі,— мы ў цябе наўрад што-небудзь купім.
— Шкада, шкада,— сказаў стары і раптам задрыжаў, захістаўся, засоп, заікаў і, папярхнуўшыся і ледзь не падавіўшыся, паваліўся на крэсла.
— Божа!—закрычаў адзін з сышчыкаў.— Чаго добрага, стары яшчэ аддасць тут Богу душу!
— He, не,— прастагнаў стары, задыхаючы-
ся і працягваючы звівацца і курчыцца,— але я проста не магу больш вытрымаць!
I тут усе заўважылі, што ён проста страшэнна рагоча і не можа спыніцца. Слёзы цяклі ў яго з вачэй, голас перарываўся, твар пачырванеў, і нарэшце ён прастагнаў:
— Ой, хлопцы, хлопцы, сіл маіх больш нестае!
— Дзядуля,— сказалі сышчыкі,— што вам трэба?
Тут дзядуля ўстаў, прашкандыбаў да стала, выбраў на блюдзе лепшую грушу, абчысціў яе і ў адно імгненне з’еў. I толькі пасля гэтага ён сарваў з сябе фальшывую бараду, фальшывы нос, фальшывыя сівыя валасы і сінія акуляры, і на свет з’явіўся гладка паголены Сідні Хол, які смяяўся.
— Хлопцы,— сказаў Сідні Хол,— не крыўдуйце на мяне, але ж я сорак дзён не мог ні разу гучна засмяяцца!
— Калі ж вы злавілі Чараўніка? — у адзін голас спыталі ўсе сышчыкі.
— Толькі ўчора,— сказаў славуты Сідні Хол,— але з самага пачатку я мог бы лопнуць ад смеху, падумаўшы пра тое, як я яго спрытна абдуру.
— А як жа,— настойвалі сышчыкі,— як жа вы яго злавілі?
— Гэта доўгая гісторыя,— сказаў Сідні Хол.— Я вам яе раскажу, хлопцы, але спачатку я павінен з’есці яшчэ вось гэтую грушу.
Калі ён яе з’еў, то пачаў свой расказ прыблізна так:
— Дык вось, увага, дарагія калегі. Перш за ўсё — самае галоўнае. Вось што я вам скажу: прыстойны дэтэктыў, ён жа сышчык, не павінен быць аслом.
Пры гэтым ён абвёў позіркам сышчыкаў, быццам мог паміж імі знайсці асла.
— А далей? — спыталі сышчыкі.
— Далей,— сказаў Сідні Хол.— Па-другое, ён павінен быць хітруном. I па-трэцяе,— працягваў ён, чысцячы трэцюю грушу,— ён павінен мець не менш чым на сем пядзей розуму. Вы ведаеце, на што ловяць мышэй?
— На сала,— адказалі дэтэктывы.
— А ведаеце вы, на што ловяць рыбу?
— На мух і чарвякоў.
— А ведаеце вы, на што ловяць чараўнікоў?
— Гэтага мы не ведаем,— прызналіся сышчыкі.
— Чараўніка,— павучальна сказаў Сідні Хол,— ловяць гэтаксама, як і ўсякага іншага чалавека: на яго ўласныя слабасці. Перш за ўсё трэба абавязкова дазнацца, якія гэта слабасці. А ці ведаеце вы, хлопцы, якая слабасць у нашага Чараўніка?
— He, і гэтага мы не ведаем.
— ЦІКАЎНАСЦЬ,— аб’явіў Сідні Хол.— Чараўнік можа зрабіць усё, літаральна ўсё на свеце, але ён цікаўны, страх які цікаўны... A цяпер я павінен з’есці вось гэтую грушу.
З’еўшы яе, ён працягваў:
— Вы ўсе думалі, што ганяецеся за Чараўніком. А на самай справе гэта Чараўнік ганяўся за вамі, праследаваў вас па пятах і не зводзіў з вас вачэй, таму што ён быў страшэнна цікаўны і хацеў ведаць усё, што вы пра яго задумалі. Вось таму ён ад вас і не адставаў. I на яго цікаўнасці я пабудаваў свой план.
— Які ж план? — нецярпліва закрычалі сышчыкі.
— Вельмі просты. Падарожжа вакол свету, хлопцы, гэта была, па сутнасці, проста вясёлая прагулка. Мне ўжо даўно хацелася як-небудзь зрабіць падарожжа вакол свету. А магчымасці такой у мяне не было. Але, прыехаўшы сюды, я адразу скеміў, што Чараўнік
пойдзе за мной куды хочаш, толькі б паглядзець, што я такое прыдумаў, каб яго злавіць. Цудоўна, гавару я сабе, павяду я яго за сабою вакол свету! I сам пагляджу на белы свет, і ён у мяне на вачах будзе. Гаворачы больш дакладна — я ў яго на вачах буду. А каб распаліць яго цікаўнасць, я пайшоў у заклад, што зраблю ўсё гэта за сорак дзён... Але цяпер я спачатку з’ем вось гэтую цудоўную грушу.
Сідні Хол з’еў яе і працягваў:
— Няма нічога на свеце лепшага за грушы! Дык вось, я засунуў у кішэню рэвальвер і грошы, пераапрануўся шведскім купцом і адправіўся ў дарогу.
Спачатку ў Геную. Гэта, хлопцы, як вы ведаеце, у Італіі, а па дарозе ты бачыш усе Альпы. Ну і высокія гэтыя Альпы! Нечувана высокія! Калі з вяршыні адарвецца камень, ён падае так доўга, што, пакуль да нізу даляціць, на ім мох вырасце. 3 Генуі я вырашыў ехаць параходам у Александрыю, у Егіпет.
Генуя на дзіва прыгожы порт; такі прыгожы, што ўжо здалёк усе караблі самі туды бягуць. За сотню міль ад Генуі ў топках параходаў гасяць агонь, вінты перастаюць круціцца, ветразі апускаюць, таму што судны так радуюцца, бачачы Геную, што бягуць туды самі.
Мой параход адыходзіў роўна ў чатыры гадзіны дня. У тры гадзіны пяцьдзесят мінут я спяшаюся ў порт і раптам па дарозе бачу маленькую дзяўчынку, якая горка плача.
«Лапачка,— кажу ёй,— чаму ты плачаш?» «Ага-а-а,—хныкае дзяўчынка,— я згубілася».
«Калі ты згубілася, ідзі пашукай сябе»,— кажу я.
«Дык я ж маму згубіла,— усхліпвае Лапачка,— і я не ведаю, дзе яна».
«Гэта другая справа»,— кажу я. Бяру дзяўчынку за руку і іду шукаць яе мамачку.
Цэлую гадзіну лётаў я па Генуі, пакуль мы гэтую мамачку знайшлі. Ну дык што? Было ўжо чатыры гадзіны пяцьдзесят мінут. Мой параход павінен быў даўно адплыць.
«Праз гэтую Лапачку,— думаў я,— ты згубіў цэлы дзень». Сумны я іду ў порт, гляджу — і вачам сваім не веру: мой параход яшчэ ў порце. Я хуценька туды.
«Ну, ну, швед,—гаворыць капітан,— вы, аднак, не спяшаецеся! Мы б даўно ўжо адплылі, ды, на ваша шчасце, у нас якар так няўдала зачапіўся за дно, што мы цэлую гадзіну яго выцягнуць не маглі».
Ну я, вядома, узрадаваўся... А цяпер я магу зноў з’есці грушу.
Калі з грушай было скончана, Сідні Хол сказаў:
— Бацюхны, якая смачная!.. Значыць, выйшлі мы ў Міжземнае мора. Міжземнае мора такое сіняе, што нельга зразумець, дзе пачынаецца неба і дзе канчаецца мора. Таму там усюды — на караблях і на беразе — стаяць плакаты-ўказальнікі, і на іх напісана, дзе верх, а дзе ніз, a то можна было б і пераблытаць. Дарэчы, як расказаў нам капітан, аднойчы адзін параход сапраўды заблудзіў і паплыў не па моры, а па небе: а так як небу няма канца, ён да гэтага часу не вярнуўся, ніхто не ведае, дзе ён цяпер.
I вось па гэтым моры мы прыплылі ў Александрыю. Александрыя — гэта вялікі, вялікі горад, таму што яго заснаваў Аляксандр Вялікі.
Адтуль я адправіў тэлеграму, каб пераканаць Чараўніка, што я за ім сачу. На самай справе я пра яго аніяк не турбаваўся, я ведаў, што ён сам усюды мяне праследуе.
Ну, раз я апынуўся ў Александрыі, я заадно паплыў па свяшчэннай вадзе Ніла ў Каір. Каір — вялізны горад. Ён бы сам у сабе ніколі не разабраўся б, і ўсе дамы і вуліцы ў ім маглі заблудзіцца, калі б там не было панастаўляна высачэзных мячэцяў і мінарэтаў. Іх відаць з такой далечыні, што дамы, якія стаяць на самай далёкай ускраіне горада, могуць зразумець, дзе яны знаходзяцца.
Пад Каірам я пакупаўся ў Ніле, таму што там страшэнная гарачыня. На мне былі толькі плаўкі і рэвальвер. Астатнія рэчы ляжалі на беразе. I тут на бераг вылез вялізны кракадзіл і зжэр маю вопратку, з усім, што было там, разам з гадзіннікам і грашыма. Я, значыць, кідаюся на кракадзіла і пускаю ў яго шэсць куль з рэвальвера, але ўсе кулі адскочылі ад яго панцыра, быццам ён быў са сталі, а кракадзіл гучна зарагатаў з мяне. А цяпер я з’ем яшчэ адну грушу.
Скончыўшы з грушай, Сідні Хол працягваў расказваць:
— Як вядома, кракадзіл умее раўці і плакаць, як малое дзіця. Так вось ён прыманвае людзей у ваду. Яны думаюць — дзіця тоне, спяшаюцца яму на дапамогу, а кракадзіл хапае іх і з’ядае. Але гэты кракадзіл быў такі стары і разумны, што ён навучыўся не толькі плакаць, як дзіця, але і лаяцца, як матрос, спяваць, як оперная спявачка, і наогул гаварыць, як чалавек. Гавораць нават, што ён прыняў мусульманскую веру.
На душы ў мяне было неяк сумна. Што я цяпер буду рабіць без вопраткі і грошай? I раптам побач са мной з’явіўся нейкі араб і кажа пачвары:
«Гэй, кракадзіл, ты што ж — праглынуў вопратку разам з гадзіннікам?»
«Зразумела»,—^дказвае кракадзіл.
«Ну і дурань,— кажа араб,— гадзіннік жа быў не заведзены. А навошта табе гадзіннік, які не паказвае час?»
Кракадзіл крыху падумаў, а потым кажа мне:
«Гэй ты, я зараз крыху разяўлю пашчу, a ты лезь да мяне ў бруха і дастань адтуль гадзіннік, завядзі яго і пакладзі зноў на месца».
А я яму:
«Ну што ж, гэта можна, толькі як бы ты руку не адкусіў. Ведаеш што? Я табе пастаўлю гэты кій паміж сківіцамі, каб ты не мог закрыць сваю брыдкую пашчу».
«Пашча ў мяне зусім не брыдкая,—‘кажа кракадзіл,— але калі ты інакш не можаш, тады няхай будзе так. Стаў свой кій паміж маімі паважанымі сківіцамі, але толькі хутчэй!»
Я, зразумела, так і зрабіў і дастаў з яго бруха не толькі свой гадзіннік, але і гарнітур, чаравікі, капялюш, а потым кажу:
«Кій, братка, я табе пакідаю на ўспамін».
Кракадзіл хацеў вылаяцца, але не мог, таму што пашча ў яго была разяўлена і там тырчаў кій. Ён хацеў мяне зжэрці, але таксама не мог; хацеў папрасіць прабачэння, але і гэтага не мог. Я тым часам спакойна апрануўся і сказаў яму:
«I хай табе будзе вядома, у цябе брыдкая, пачварная, дурная пашча». I плюнуў у яе. Тут ён ад шаленства заплакаў кракадзілавымі слязамі.
Шукаю я араба, які мяне так спрытна выратаваў, а яго і след прастыў. А кракадзіл так і плавае з разяўленай пашчай у Ніле...
3 Александрыі я паехаў у Бамбей пераапрануты індыйскім раджам. Як жа гэтае адзенне было мне да твару, хлопцы,— дзіва! Спа-
чатку мы паплылі па Чырвоным моры. Яно называецца Чырвоным таму, што ўвесь час чырванее ад сораму, што яно такое маленькае. Гісторыя такая: калі ўсе моры былі малыя, зусім маленькія, і толькі збіраліся расці, Чырвонае мора гуляла на беразе з арабскімі дзецьмі; і так загулялася, што зусім забыла расці, хоць яму Тварэц вакол у пустынях наклаў цудоўнейшага пясочку, з якога яно павінна было зрабіць сабе дно. Толькі ў самы апошні момант мора спахапілася, але тут яму заставалася расці толькі ў даўжыню, ды і то паміж ім і Міжземным морам, з якім яму трэба было злучыцца, засталася палоска сухой зямлі. Гэта яго так засмучала, што людзі нарэшце пашкадавалі яго і злучылі абодва гэтыя моры каналам. 3 таго часу Чырвонае мора ўжо не так чырванее.
Калі мы прайшлі Чырвонае мора, я заснуў ’ у сябе ў каюце. Раптам хтосьці ціхенька сту, кае ў мае дзверы. Адчыняю. У калідоры пуста.
Я „пачакаў крыху і тут чую, што да маёй каюты набліжаюцца два матросы.
«Заб’ём гэтага раджу,— шэпча адзін,— і ўкрадзем увесь жэмчуг і брыльянты, якімі ў яго абшыта вопратка.
А ўсе гэтыя брыльянты і жэмчуг, хлопцы, не ведаю, паверыце вы мне ці не, былі шкляныя.
«Пачакай тут,— шэпча другі,— я забыў нож наверсе».
Пакуль ён бегаў за нажом, я схапіў першага матроса за каўнер, сунуў яму затычку ў рот, апрануў яго раджам і паклаў, звязанага на свой ложак. А сам я надзеў яго вопратку і стаў на яго месца ля дзвярэй. Калі другі матрос прыйшоў з нажом, я кажу:
«Забіваць раджу табе не прыйдзецца, я яго
ўжо задушыў. Ты ідзі забяры яго жэмчуг і брыльянты, а я тут папільную».
Як толькі ён зайшоў у каюту, я замкнуў за ім дзверы і пайшоў да капітана.
«Пан капітан,— кажу я,— у мяне цікавыя госці». #
Калі капітан убачыў, што здарылася, ён загадаў адлупцаваць абодвух матросаў. А я сабраў усіх астатніх, паказаў ім свае брыльянты і жэмчуг і кажу:
«Я хачу, хлопцы, каб вы зразумелі: для разумнага чалавека і брыльянты — тфу!». I, сказаўшы гэта, кінуў усе мае шкляныя каштоўнасці ў мора.
Тут яны ўсе пакланіліся мне да зямлі і ўсклікнулі:
«Мудры і вялікі раджа!»
Але хто стукаў у маю каюту і выратаваў маё жыццё, гэтага я не ведаю і сёння. А цяпер я з’ем вось гэту вялізную грушу.
Сідні Хол яшчэ не даеў яе і загаварыў з поўным ротам:
— Так мы шчасліва прыбылі ў Бамбей — у Індыю. Індыя, хлопцы, вялікая і дзіўная краіна. Іншы раз там бывае так горача, што вада зусім высыхае і трэба паліваць, каб яна зусім не выпарылася. Лясы там такія густыя, што нават для дрэў месца не хапае. Нездарма яны называюцца джунглямі. Калі ідзе дождж, там усё цудоўна расце. Цэлыя храмы вырастаюць з зямлі, як у нас грыбы,— таму там, напрыклад у Бенарэсе, так многа храмаў. Малпаў там — што ў нас вераб’ёў. Яны такія ручныя, што заходзяць нават у пакоі і гуляюць па іх; часта прачынаецца чалавек раніцай і раптам у ложку замест самога сябе знаходзіць малпу. Такія яны ручныя. А змеі там такія даўжэзныя, што калі гэткая змяя азірнецца на свой хвост, яна нават не зразумее, што гэта яе
ўласны хвост, а думае, што гэта за ёй гоніцца другая, яшчэ большая змяя. Тады яна пачынае ўцякаць і ўрэшце рэшт здыхае ад стомы. Пра сланоў і гаварыць няма чаго — яны там як дома. Наогул, хлопцы, Індыя — гэта вялізная краіна.
3 Бамбея я зноў паслаў тэлеграму і шыфраванае пісьмо, каб Чараўнік падумаў, што я ліха ведае што супраць яго задумаў.
— Што ж было ў пісьме? — спыталі дэтэктывы.
— А я,— пахваліўся адзін з іх,— ужо напалову расшыфраваў ваша пісьмо.
— Тады вы больш разумны, чым я,— запярэчыў славуты Сідні Хол,— таму што я сам не мог бы расшыфраваць. Я проста накрэмзаў на паперы штосьці падобнае на шыфраванае пісьмо.
3 Бамбея я паехаў па чыгунцы ў Калькуту. У Індыі, можаце ўявіць, у цягніках замест лавак стаяць ванны, каб пасажырам было не так горача.
Паблізу Калькуты мы ехалі ўздоўж берага свяшчэннай рэчкі Ганга. Рэчка гэтая надзвычай шырокая. Калі кінуць камень на другі бераг, ён будзе ляцець паўтары гадзіны. I вось калі мы ехалі па беразе, нейкая жанчына мыла ў рацэ бялізну. Відаць, яна занадта нахілілася або ўжо не ведаю што, а толькі звалілася ў ваду і ледзь не патанула. Я, зразумела, выскачыў з цягніка на хаду і выцягнуў гэтую разяву на бераг. Вы тое ж самае зрабілі б на маім месцы.
Дэтэктывы штосьці прамармыталі.
— Ну вось,— працягваў Сідні Хол,— і, шчыра кажучы, на гэты раз я не так лёгка выкруціўся: калі я выцягваў прачку з вады, мяне схапіў нейкі гад-алігатар і страшэнна ўкусіў за руку. Прачку я, праўда, паспеў
выцягнуць на бераг, але тут жа паваліўся непрытомны на зямлю. Індыйскія жанчыны чатыры дні даглядалі мяне, і на ўспамін я атрымаў вось гэтае залатое кальцо. Так, хлопцы, на ўсім белым свеце людзі ўмеюць быць удзячнымі, нават калі яны чорныя язычнікі, і які-небудзь хлапец з Індыі ані не горшы за нас з вамі. Ён чалавек — і кропка!
Але што ва ўсім гэтым карысці, калі я прайграў цэлых пяць дзён. I разам з гэтым свой заклад!
Сяджу я на беразе і думаю: «Цяпер мне сарака дзён не хопіць! Заклад на тысячу талераў правароніў і блюда груш таксама правароніў». I вось, пакуль гэтыя сумныя думкі праходзяць у маёй галаве, раптам па рацэ плыве, як яе... ага, джонка, такі смешны човен з ветразямі, зробленымі з трысняговых цыновак. На ім сядзяць тры карычневыя хлопцы, малайцы, і шчэраць зубы, як быццам я пірожнае.
«Ніа, нанія пхе хем Нагасакі»,— балбоча першы.
«Ах ты, нябога,— кажу я,— ты думаеш, я цябе разумею?»
«Ніа наніа пхе хем Нагасакі»,—балбоча ён зноў і ўхмыляецца, шчэрыць зубы — відаць, лічыць, што гэтым выказвае сваю прыязнасць.
«Нагасакі»—гэта я ўсё ж зразумеў. Гэта порт у Японіі, куды мне якраз трэба.
«У Нагасакі,— кажу я—у такіх вось начоўках? Мяне сюды ніякай сілай не зацягнеш!»
«Ніай»,— кажа ён у адказ, а потым мармыча яшчэ штосьці, паказвае на сваю джонку, на неба, на сваё сэрца — словам я абавязкова павінен сесці і ехаць.
«Ды ні за поўнае блюда груш!» —адказваю.
Тут гэтыя трое карычневых чарцей накід-
ваюцца на мяне, валяць мяне на зямлю, закручваюць мяне ў цыноўкі і кідаюць на сваю джонку, як клунак. Што я тады думаў, паўтараць не варта. Але ўрэшце рэшт я заснуў у гэтым пакунку, а калі прачнуўся, быў ужо не на джонцы, а на марскім беразе. Над галавой я ўбачыў замест сонца вялікую хрызантэму, усе дрэвы былі выдатна палакіраваны, і кожная пясчынка на беразе чыста памыта і адпаліравана. Па гэтай чысціні я адразу скеміў, што я ў Японіі. I як толькі я сустрэў жоўтага касога хлопца, я спытаў яго:
«Паслухайце, грамадзянін, дзе я, уласна, знаходжуся?»
Ён засмяяўся і сказаў: «Нагасакі».
Так, хлопцы,— задуменна працягваў Сідні Хол,— мяне ніхто дурнем не лічыў, але каб зразумець, як я ў няшчаснай джонцы за ноч прыплыў з Калькуты ў Нагасакі, калі для гэтага самаму хуткаму параходу патрэбна дзесяць дзён,— каб гэта зразумець, пардон, у мяне розуму не хапае... Дык я з’ем гэтую грушу.
Старанна абчысціўшы грушу і з’еўшы яе, ён працягваў расказваць:
— Японія,— вялікая і дзіўная краіна. Японцы — народ вясёлы і спрытны. Яны робяць кубкі з фарфору такія танюткія, што для іх, па сутнасці, і фарфору не трэба: проста бяруць і апісваюць вялікім пальцам круг у паветры, потым яго прыгожа размалёўваюць, і кубак гатовы. А калі б я пачаў вам расказваць, як японцы малююць, вы б мне не паверылі. Бачыў я там аднаго мастака, у якога пэндзаль выпаў з рук на аркуш паперы і, пакуль ён каціўся па паперы, намаляваў цэлы ландшафт: дамы, дрэвы, на дарогах — людзі, а ў
небе — дзікія гусі. Калі я здзівіўся, мастак сказаў:
«Ну, гэта дробязь, вы б паглядзелі, як працаваў мой нябожчык настаўнік. Аднойчы ён у дождж запэцкаў свае паважаныя чаравікі. Калі гразь пачала сохнуць, ён паказаў іх нам: на адным чаравіку гразёй намалявана, як паляўнічы з сабакам гоняцца за зайцам, а на другім — як дзеці гуляюць у класы».
3 Нагасакі я адплыў у Амерыку, у СанФранцыска. За час гэтага плавання нічога асаблівага не адбылося. Хіба толькі тое, што наш параход у час буры перакуліўся і патануў. Мы ўсе хутка ўскочылі ў выратавальныя шлюпкі. Калі шлюпкі сталі поўныя, двое матросаў закрычалі:
«Тут яшчэ адна жанчына! Ёсць у вас у шлюпцы месца?»
«Няма!» — закрычала некалькі чалавек.
А я крыкнуў:
«Ёсць, ёсць. Давайце яе хутчэй сюды!»
Тады суседзі кінулі мяне ў ваду, каб ачысціць месца для дамы. Я, хлопцы, зразумела, не пярэчыў. «Дамам,— падумаў я,— заўсёды трэба ўступаць». Калі карабель патануў і шлюпкі паплылі, я застаўся адзін-адзінюткі пасярод мора. Сеў я на дошку і пачаў гушкацца на хвалях. Увогуле мне было даволі ўтульна, калі б не было так мокра. Дзень і ноч гойсаў я па хвалях, і мне пачало ўжо здавацца, што на гэты раз справа скончыцца дрэнна. I тут да мяне падплыла бляшанка, а ў ёй былі ракеты.
«Навошта мне гэтыя ракеты? — падумаў я спачатку.— Лепш гэта былі б грушы». Але потым я сёе-тое скеміў. Калі надышла цёмная ноч, я запаліў першую ракету, яна ўзляцела ўверх і загарэлася, як метэор. Другая ракета рассыпалася зорачкамі, трэцяя заззяла, як сонца, чацвёртая заспявала, а пятая паляцела
так высока, што зачапілася недзе сярод зорак. Там яна і зараз свеціцца. Пакуль я так весяліўся, падышоў вялікі параход і ўзяў мяне на борт.
«Ну, браце,— сказаў капітан,— калі б не ракета, ты б патануў. Але калі мы за дзесяць міль адсюль убачылі твае ракеты, мы адразу зразумелі, што нехта кліча на дапамогу».
За здароўе гэтага добрага капітана я з’ем вось гэтую грушу.
Скончыўшы яе, Сідні Хол весела працягваў:
— У Сан-Францыска я, значыць, ступіў на амерыканскую зямлю. Амерыка, хлопцы, гэта мая радзіма, і — што тут многа гаварыць — Амерыка гэта Амерыка. Калі я вам буду пра яе расказваць, вы мне, вядома, не паверыце, такая вялікая і дзіўная краіна Амерыка. Скажу вам толькі, што я сеў у ціхаакіянскі экспрэс і паехаў у Нью-Йорк. Там дамы такія высокія, што іх ніяк нельга дабудаваць да канца, таму што пакуль муляры і страхары па рыштаванні залезуць наверх — ужо абед, яны там толькі хуценька паабедаюць тым, што ўзялі з сабой, і пачынаюць хутчэй спускацца ўніз, каб своечасова легчы спаць: так яно і ідзе дзень за днём. I наогул лепш за Амерыку нічога няма; а хто не любіць сваю радзіму, як я люблю Амерыку, той стары асёл.
3 Амерыкі я на параходзе паплыў у Галандыю, у горад Амстэрдам. Па дарозе — ну так, па дарозе,— па дарозе са мной здарылася самая цікавая і цудоўная з усіх прыгод. Каб мне свету не ўбачыць, хлопцы, гэта і ёсць, уласна кажучы, самае цудоўнае ва ўсім падарожжы!
— Што ж гэта? — закрычалі дэтэктывы.
— Ды-ы, як бы вам сказаць,— пачырванеўшы, сказаў Сідні Хол,— справа ў тым, што
я заручыўся. На параходзе ехала адна цудоўная маладая дзяўчына, гм-гм, завуць яе Аліса, і няма на свеце нікога прыгажэй за яе, нават сярод вас. Няма, сапраўды, няма! — дадаў містэр Сідні Хол пасля глыбокага роздуму — Але вы, калі ласка, толькі не думайце, што я ёй сказаў, як яна мне падабаецца. Ішоў ужо апошні дзень нашага падарожжа, а я ўсё яшчэ нічога ёй не сказаў... А цяпер я з’ем гэтую грушу.
З’еўшы з асалодаю грушу, містэр Сідні працягваў расказваць:
— У гэты апошні вечар я гуляў па палубе. Тут да мяне падышла міс Аліса.
«Містэр Сідні Хол,— спытала яна,— вы былі ў Генуі?»
«Быў, міс Аліса»,— адказваю я.
«А ці не бачылі вы там маленькую дзяўчынку, якая згубіла сваю маці?» —пытае міс Аліса.
«Так, міс Аліса,— адказваю я,— нейкі прыдуркаваты хлапец адвёў яе да маці за руку».
Аліса памаўчала хвілінку, а потым гаворыць:
«Містэр Сідні Хол, а вы былі ў Індыі?» «Так, міс Аліса»,— адказваю.
« А ці не бачылі вы там,— пытае міс Аліса,— як адзін смелы малады чалавек скочыў на хаду з цягніка ў ваду Ганга, каб выратаваць прачку, якая танула?»
«Бачыў,— кажу я, крыху сумеўшыся,— гэта быў нейкі стары дурань, міс Аліса. Хіба стаў бы разумны чалавек так рабіць?»
Аліса памаўчала хвілінку і паглядзела на мяне так дзіўна, так замілавана. Проста мне ў вочы.
« А скажыце, містэр Сідні Хол,— пачала яна зноў,— ці праўда, што ў час караблекрушэння адзін высакародны чалавек ахвяраваў сабою, каб аддаць месца жанчыне на выратавальнай шлюпцы?»
Тут мяне, хлопцы, ажно ў пот кінула.
«Так, міс Аліса,— кажу я,— калі я не вельмі памыляюся, тады нейкі дзівак вырашыў раптам пакупацца ў моры.
Тут Аліса падала мне абедзве рукі, пачырванела і сказала:
«А ці ведаеце вы, містэр Сідні Хол, што вы страшэнна харошы чалавек? I за тое, што вы зрабілі для маленькай дзяўчынкі ў Генуі, для індыйскай прачкі і для незнаёмай жанчыны ў моры, вас усе павінны любіць».
Ну, хлопцы, тут я апынуўся проста на сёмым небе! Словам, я абняў Алісу, а калі мы, значыць, заручыліся, я пытаю:
«Слухай, Аліса, хто табе расказаў усё гэтае глупства пра мяне? Я ж — як перад Богам! — нікому пра гэта не выхваляўся».
«Ведаеш,— кажа Аліса,— сёння ўвечары я глядзела на мора і крышачку думала пра цябе. I тут падышла маленькая чорная жанчына, і яна мне ўсё гэта расказала».
Мы пайшлі шукаць маленькую чорную жанчыну, каб ёй падзякаваць, але нідзе не маглі яе знайсці. Вось так, хлопцы, я і заручыўся на параходзе,— скончыў Сідні Хол і правёў рукой па сваіх ззяючых вачах.
— А Чараўнік? — закрычалі дэтэктывы.
— Чараўнік? — адказаў славуты Сідні Хол.— Ён стаў ахвярай сваёй уласнай цікаўнасці, як я гэта і прадбачыў. Калі я прачнуўся ў Амстэрдаме, хтосьці пастукаўся ў мае дзверы і ўвайшоў. Гэта быў Чараўнік, бледны і засмучаны.
«Містэр Сідні Хол,— сказаў ён,— я больш не магу цярпець. Прашу вас, скажыце мне, як вы збіраецеся мяне злавіць?»
«Містэр Чараўнік,— адказваю я сур’ёзна,— гэтага я не скажу. Калі я прагаваруся і выдам вам мой план, вы ўцечыцё».
«Ох,— уздыхнуў Чараўнік,— злітуйцеся вы нада мною нарэшце. Я ўжо больш спаць не магу ад цікаўнасці!»
«Ведаеце што,— кажу я,— хай так і будзе, я вам гэта скажу, але спачатку вы павінны даць клятву, што з гэтага моманту вы ў мяне ў палоне і не будзеце спрабаваць ад мяне ўцячы».
«Клянуся!»—усклікнуў Чараўнік.
«Чараўнік,— сказаў я і ўстаў,— вось мой план і выкананы. Ведай жа, ёлупень ты гэткі, што я разлічваў выключна на тваю цікаўнасць. Я ведаў, што ты будзеш ісці следам за мною на моры і на сушы, каб убачыць, што я магу супраць цябе зрабіць. Я ведаў, што ты нарэшце сам прыйдзеш — вось так, як ты прыйшоў зараз,— да мяне і прынясеш у ахвяру сваю свабоду, каб толькі задаволіць цікаўнасць. I, як бачыш, усё гэта нарэшце здзейснілася!»
Чараўнік збялеў, вочы яго зрабіліся сумнымі, і ён сказаў:
«Ну і хітрун жа вы, містэр Сідні Хол! Нават Чараўніка вы змаглі перахітрыць».
Вось, хлопцы, і ўся гісторыя!
Усе дэтэктывы пачалі страшэнна рагатаць і віншаваць шчаслівага амерыканца з поспехам. Містэр Сідні Хол задаволена ўсміхнуўся і пачаў шукаць на блюдзе асабліва цудоўную грушу. I тут ён убачыў, што астатнія грушы загорнуты ў паперкі. Ён узяў адну, разгарнуў паперку, а на ёй было напісана:
«Містэру Сідні Холу на ўспамін ад Лапачкі з Генуі».
Містэр Сідні Хол зноў пашукаў на блюдзе, дастаў другую загорнутую грушу, разгладзіў паперку і ўбачыў, што на ёй напісана:
«Прыемнага апетыту жадае прачка з Ганга».
Трэцюю грушу разгарнуў містэр Сідні Хол і прачытаў:
«Свайго высакароднага выратавальніка дзякуе жанчына з мора».
Сідні Хол яшчэ раз пацягнуўся да блюда, разгарнуў чацвёртую грушу. На паперцы было напісана:
«Я думаю пра цябе, Аліса».
Цяпер на блюдзе заставалася толькі адна груша, пятая, самая лепшая. Сышчык Сідні Хол разрэзаў яе напалам і знайшоў там згорнутае пісьмо. На канверце было напісана: «Містэру Сідні Холу». Ён распячатаў канверт і прачытаў:
«У каго ёсць сакрэты, той павінен берагчыся ліхаманкі. Паранены сышчык на беразе Ганга ў гарачцы разбалбатаў свой сакрэтны план. Гэта быў дурны план. Але ваш сябар не хацеў пазбавіць вас узнагароды, якая вызначана за яго галаву, і таму ён добраахвотна даў сябе арыштаваць. Узнагарода, якую вы атрымаеце,— гэта яго вясельны падарунак».
Містэр Сідні Хол нечувана здзівіўся і сказаў:
— Хлопцы, вось калі я ўсё зразумеў. Я проста стары асёл! Гэта ж Чараўнік затрымаў якар на марскім дне, пакуль я бегаў па Генуі з дзяўчынкай, што згубілася! Гэта ж Чараўнік у выглядзе араба дапамог мне з кракадзілам! Гэта ж не хто іншы, як ён, пабудзіў мяне, калі тыя два матросы хацелі мяне забіць! Чараўнік чуў пра мой план, калі я, трызнячы, размаўляў на беразе Ганга, Чараўнік паслаў таямнічую джонку, каб я своечасова паспеў у Нагасакі. Чараўнік паслаў мне бляшанку з ракетамі, якія выратавалі мне жыццё на моры. Чараўнік у выглядзе маленькай чорнай жанчыны выклікаў у сэрцы Алісы прыязнасць да мяне, і нарэшце Чараўнік знарок прыкінуўся дурным і цікаўным, каб дапамагчы мне атры-
маць узнагароду, вызначаную за яго галаву. Я хацеў быць разумнейшым за Чараўніка, але Чараўнік разумнейшы за мяне і, акрамя таго, больш высакародны. Няма нікога лепш за Чараўніка! Хлопцы, крычыце ўсе за мною: «Няхай жыве Чараўнік!»
— Няхай жыве Чараўнік! — закрычалі ўсе сышчыкі так гучна, што ва ўсім горадзе зазвінелі шыбы.
Як судзілі Чараўніка
Калі славуты Сідні Хол прывёў арыштаванага Чараўніка ў турму, судовы працэс аб украдзенай кошцы змог нарэшце пачацца.
За высокім сталом, як на троне, сядзеў суддзя доктар Корпус Юрыс, які быў такі ж тоўсты, як і суровы. На лаве падсудных сядзеў Чараўнік са скаванымі рукамі.
— Устань нягоднік!—крыкнуў яму доктар Корпус.— Цябе абвінавачваюць у тым, што ты ўкраў Муру, каралеўскую кошку, якая нарадзілася ў тутэйшай мясцовасці, узрост адзін год. Ці прызнаешся ты ў гэтым, няшчасны?
— Так,— ціха сказаў Чараўнік.
— Ты брэшаш, мярзотнік!—грымнуў суддзя.— Я не веру ніводнаму твайму слову. Якія ў цябе ёсць доказы? Гэй вы там! Запрасіце сведку — нашу яснавяльможную прынцэсу.
У залу ўвялі маленькую прынцэсу і пачалі дапытваць як сведку.
— Прынцэса,— праспяваў Корпус салодкім голасам,— украў гэты подлы суб’ект вашу высакародную кошку Муру?
— Так,— сказала прынцэса.
— Бачыш ты, злодзей,— раўнуў суддзя на Чараўніка.— Ты раскрыты! А цяпер скажы нам, як ты яе ўкраў?
— Вельмі проста,— сказаў Чараўнік,— яна сама звалілася мне на галаву.
— Ты брэшаш, няшчасны!—зароў суддзя, а потым тонкім галаском звярнуўся да прынцэсы:—Прынцэса, як гэты злодзей украў вашу яснавяльможную кошачку?
— Менавіта так,— адказала прынцэса,— як ён гаворыць.
— Ага, бачыш, бандыт!—закрычаў суддзя на Чараўніка.— Такім чынам, мы ведаем, як ты яе ўкраў. А навошта ты яе ўкраў, прайдзісвет?
— Таму што кошка, калі ўпала, зламала сабе нагу. Я ўзяў яе да сябе, каб управіць ёй ножку і забінтаваць.
— Ах ты, нягоднік! — выпаліў доктар Корпус.—Кожнае тваё слова — лухта! Прывядзіце сведку, карчмара з Страшніцэ.
Прывялі сведку.
— Гэй, карчмар!—крыкнуў суддзя.— Што ты ведаеш пра гэтага злачынцу?
— Толькі тое,— нясмела адказаў карчмар,— што ён, ваша міласць, прыйшоў у маю карчму, выцягнуў з-пад паліто нейкую чорную кошачку і забінтаваў ёй ножку.
— Гм,— прамармытаў доктар Корпус,— напэўна, ты брэшаш. А што ён рабіў потым з гэтай высакароднай жывёлай?
— Потым,— адказаў карчмар,— ён адпусціў яе, і кошка пабегла.
— Ах ты, мучыцель жывёл,— накінуўся суддзя на Чараўніка,— ты яе адпусціў толькі для таго, каб яна магла ўцячы! Дзе зараз знаходзіцца каралеўская кошка?
— Хутчэй за ўсё,— сказаў Чараўнік,— яна пабегла туды, дзе нарадзілася. Кошкі звычайна так робяць.
— Ах ты, сараматнік,— грымнуў суддзя,— ты мяне яшчэ вучыць будзеш? Прынцэса,—
звярнуўся ён салодкім голасам да прынцэсы,— колькі па-вашаму каштуе ваша высокакаштоўная кіска?
— Я б яе і за палову царства не аддала,— аб’явіла прынцэса.
— Ты бачыш, нягоднік,— шалёна раўнуў суддзя, павярнуўшыся да Чараўніка,— ты ўкраў палову царства! За гэта, няшчасны, цябе чакае пакаранне смерцю!
Прынцэсе зрабілася шкада Чараўніка.
— Зрэшты,—хутка сказала яна,— я б аддала Муру і за кавалак торта.
— А колькі каштуе кавалак торта, прынцэса?
— Ну,—сказала прынцэса,— арэхавы торт каштуе пяць крэйцэраў.
— А за які торт вы аддалі б вашу Муру, ваша высокасць?
— Я думаю, за сметанковы,— адказала прынцэса.
— Ах ты, забойца! — закрычаў суддзя на Чараўніка.— Значыць, атрымліваецца, што ты ўкраў пятнаццаць крэйцэраў! За гэта ты, бандыт, адпраўляешся, у адпаведнасці з законам, на тры дні пад арышт. Марш, нягоднік! На тры дні пад арышт, нягоднік, злодзей і бандыт!.. Дарагая прынцэса,— зноў звярнуўся доктар Корпус да прынцэсы,— маю гонар падзякаваць вам за вашы мудрыя і дакладныя паказанні. Перадайце, калі ласка, вашаму тату каралю найпадданейшае прывітанне яго найвернападданейшага і найсправядлівейшага суддзі доктара Корпуса Юрыса.
Канец казкі
Калі прынцэса пачула, што кошка Мура, відаць, пабегла туды, дзе яна нарадзілася, яна
адразу ж адправіла коннага ганца да хаціны старой бабулі.
Ганец паскакаў — толькі іскры з-пад падкоў пасыпаліся, і бачыць — перад хацінай сядзіць унучак бабулі і трымае чорную кошку на руках.
— Вашак! — крыкнуў ганец.— Прынцэса патрабуе сваю кошку назад.
Ах, як шкада было Вашаку раставацца з Муркай. Але ён сказаў:
— Пан ганец, я прынясу яе прынцэсе сам.
Вашак пасадзіў Мурку ў мех і пабег з ёй у палац проста да прынцэсы.
— Прынцэса,— сказаў ён,— вось я прынёс нашу кошку. Калі гэта ваша Мурка — няхай яна ў вас і застанецца.
Вашак развязаў мех, але Мурка не выскачыла з яго так весела, як калісьці з меха бабулі. Нябога кульгала.
— Я не ведаю,— сказала прынцэса,— наша гэта Мурка ці не. Мурка зусім не кульгала... Ой, ведаеш што? Мы паклічам Буфку!
Калі Буфка ўбачыў Муру, ён ад радасці заматляў хвастом так, што вецер засвістаў?
— Гэта Мура! — закрычала прынцэса.— Буфка яе пазнаў! Вашак, што ж мне даць за тое, што ты яе мне прынёс?
Вашак пачырванеў.
— Ну, кажы, кажы,— падбадзёрвала яго прынцэса.
— Мне сорамна,— упарціўся Вашак.
Тут пачырванела прынцэса.
— А чаму? — прашаптала яна.— А чаму табе сорамна гэта сказаць?
— Таму,— сказаў Вашак няшчасным голасам,— таму што ты мне ўсё роўна гэтага не падаруеш.
Прынцэса пачырванела, як ружа.
— А калі я ўсё ж падарую? — сказала яна сумеўшыся.
Вашак закруціў галавой:
— He падаруеш!
— А калі ўсё ж?
— He, не падаруеш,— сказаў Вашак сумна.— Я ж не прынц.
— Ой, паглядзі вунь туды!—раптам закрычала прынцэса.
I, калі Вашак азірнуўся, яна стала на дыбачкі і пацалавала яго ў шчаку. Перш чым Вашак апамятаўся, яна ўжо адбеглася ў куток, схапіла Мурку і схавала твар у яе поўсці.
Вашак увесь так і пачырванеў і заззяў.
— Хай узнагародзіць вас Бог, прынцэса,— сказаў ён.— Ну, а цяпер я пайшоў.
— Вашак,— прашаптала прынцэса,— гэта тое, што ты хацеў?
— Так, прынцэса,— заківаў Вашак галавой.
Але тут у пакой увайшлі фрэйліны, і Вашак хутка пабег.
Весела бег ён дамоў. Толькі ў лесе затрымаўся, каб выразаць сцізорыкам караблік з кары.
Але калі ён прыбег дамоў, Мурка сядзела на парозе і мылася.
Вашак усклікнуў ад здзіўлення:
— Бабуля, дык я ж толькі што аднёс Мурку ў палац!
— Ну што ж, ну што ж, маленькі,— сказала бабуля,— такая ўжо каціная прырода. Прыйдзецца табе заўтра раніцай зноў аднесці яе прынцэсе.
Раніцай Вашак зноў пабег з Муркай у палац.
— Прынцэса,— сказаў ён задыхана,— вось я Мурку зноў прынёс, яна ад вас уцякла, праклятая кошка, і прыбегла проста да нас.
— Як ты хутка бегаеш, хлопчык,— сказала прынцэса,— проста хутчэй за вецер!
— Прынцэса,— сказаў Вашак,— хочаце, я вам падарую гэты караблік?
— Давай сюды,— сказала прынцэса.— A што табе сёння даць за Мурку?
— He ведаю,— адказаў Вашак і пачырванеў па самыя вушы.
— Ну скажы,— прашаптала прынцэса і пачырванела яшчэ мацней за яго.
— He скажу.
— He, скажы.
— He скажу.
Прынцэса апусціла галаву і пачала калупаць пальцам караблік.
— Можа,— спытала яна нарэшце,— можа, тое самае, што ўчора?
— Можа,— выпаліў Вашак.
I, атрымаўшы сваё, ён задаволены пабег дамоў. Толькі ў зарасніку вербалозу ён крыху затрымаўся, каб выразаць прыгожанькую дудачку.
А калі ён прыйшоў дамоў — Мурка сядзела на парозе і гладзіла сабе лапкай вусы.
Раніцай Вашак зноў пабег у палац.
— Прынцэса! — закрычаў ён яшчэ каля дзвярэй.— Мурка зноў да нас прыбегла.
Але прынцэса раззлавалася і нічога не сказала.
— Паглядзі, прынцэса,—працягваў Bamax,—якую я прыгожанькую дудачку ўчора зрабіў.
— Давай сюды,— сказала прынцэса, але тварык у яе ўсё яшчэ быў сярдзіты.
Вашак пераступаў з нагі на нагу, не разумеючы, чаму прынцэса злуецца.
Прынцэса паспрабавала дудачку і, пачуўшы, як яна прыгожа іграе, сказала:
— Ты хітрун. Я ведаю, што ты знарок гэта з кошкай робіш, каб... каб зноў атрымаць тое ж, што ўчора.
Тут Вашак вельмі засмуціўся, схапіў сваю шапку і сказаў:
— Ну, калі вы так думаеце, прынцэса, што ж, добра, тады я больш ніколі не прыйду.
Сумны-сумны пацягнуўся Вашак дамоў. A ледзь ён туды прыйшоў, як убачыў Мурку. Вашак сеў на парог, узяў яе на рукі і прыціх.
I тут раптам — цок-цок-цок — прыскакаў каралеўскі ганец.
— Вашак!—крыкнуў ён.— Кароль загадаў табе сказаць, каб ты прынёс Мурку ў замак.
— А навошта? — спытаў Вашак.— Кошка ж усё роўна вяртаецца туды, дзе яна нарадзілася.
— Але прынцэса загадала табе сказаць, Bamax,— прамовіў ганец,— што ў такім разе ты прынось кошку кожны дзень.
Вашак паківаў галавой:
— Я ж ёй сказаў, што больш не прыйду!
Тут бабуля выйшла з дому і сказала:
— Пан ганец, сабака прывыкае да чалавека, а кошка прывыкае да дома. I, відаць, наша Мурка нікуды з гэтага дамка не пойдзе.
Ганец павярнуў каня і паскакаў у палац.
А на наступны дзень вялізны запрэжаны цэлай сотняй коней воз спыніўся перад бабульчынай хацінай. Кучар злез з козлаў і закрычаў:
— Бабуля! Кароль-бацюхна загадаў вам сказаць, што калі кошка прывыкла да дома, то я павінен прывезці разам з кошкай і дом, і вас, і Вашака разам. У парку палаца хопіць месца для вашай хаціны.
Прыйшло мноства людзей, яны дапамаглі пагрузіць домік. Кучар ляснуў пугаю, крыкнуў «но!», сотня коней пацягнула, і воз і домік паехалі ў палац, а на возе перад дамком сядзелі бабуля, Вашак і Мура. Тут бабуля і ўспомніла, што калісьці матуля караля бачы-
ла ў сне, што Мурка прывядзе ў палац будучага караля і прыедзе ён разам са сваім домам. Успомніць яна ўспомніла, але сказаць нічога не сказала. Сустрэлі іх у палацы з вялікай радасцю, домік паставілі ў садзе, і, ужо вядома, Мурка цяпер і не думала нікуды ўцякаць. Яна жыла з бабуляй і Вашакам як у сябе дома. А прынцэса, калі хацела з ёй пагуляць, сама адпраўлялася ў маленькі домік. I, відаць, яна вельмі любіла Мурку, таму што прыходзіла кожны дзень. Прынцэса і Вашак сталі найлепшымі сябрамі.
А што здарылася потым, тое да нашай казкі не мае ніякага дачынення. Але калі Вашак і сапраўды потым стаў каралём у гэтай краіне, то здарылася гэта, дзеці, не з-за яго сяброўства з прынцэсай, а з-за вялікіх і слаўных спраў, якія Вашак, калі стаў дарослы, зрабіў для росквіту ўсёй краіны.
Дашачка, або гісторыя шчанячага жыцця
1
Калі яна нарадзілася, гэта была проста беленькая малеча, якая змяшчалася на далоні, але, паколькі ў яе была пара чорненькіх вушак, а ззаду хвосцік, мы згадзіліся з тым, што гэта сабачка, і таму што мы абавязкова хацелі шчанятка-дзяўчынку, то і далі ёй імя Дашачка.
Але пакуль яна так і заставалася беленькай малечай, нават без вачэй, а што датычыцца нбг — ну што ж, відаць было там дзве пары чагосьці; захацеўшы гэта можна бьіло назваць ножкамі.
А так як хаценне ў нас было, значыць, былі і ножкі, хоць карысці ад іх, што там і казаць, пакуль што было нямнога. Стаяць на іх Дашачка не магла, такія яны былі хісткія і слабенькія, а наконт таго
каб хадзіць, не магло быць І Д^шачка нарадзілася думкі.
Калі Дашачка ўзяла, як гаворыцца, ногі ў рукі (па праўдзе сказаць, вядома, ног у рукі яна не брала, а толькі закасала рукавы,— гаворачы дакладней, яна і рукавоў не закасвала, а проста, як кажуць, паплявала на далоні. Зразумейце мяне правільна: яна і на далоні не плявала, па-першае, таму, што яшчэ не ўмела пляваць, а па-другое, далонькі ў яе былі такія маленькія, што яна ні за што ў іх не патрапіла б),— словам, калі Дашачка як
след узялася за гэтую справу, яна змагла за паўдня дацягнуцца ад задняй нагі маці да яе пярэдняй нагі; пры гэтым яна па дарозе тры разы паела і два разы паспала. Спаць і есці яна ўмела адразу, як нарадзілася, гэтаму вучыць яе не прыходзілася. Затое і займалася
Другі дзень
яна гэтым на дзіва старанна — з раніцы да ночы. Я нават думаю, што і ўначы, калі ніхто за ёй не назіраў, яна спала гэтак жа добрасумленна, як і ўдзень, такое гэта было стараннае пічанятка.
Акрамя гэтага, яна ўмела пішчаць, але, як шчанятка пііпчыць, гэтага я вам намаляваць не змагу, не змагу і паказаць, таму што ў мяне недастаткова тонкі голас. Яшчэ ўмела Дашачка ад самага нараджэння цмокаць, калі смактала малачко ў маці. А больш нічога.
Як бачыце, не так ужо многа яна ўмела. Але яе маці (завуць яе Ірыс, яна жорсткашэрсны фокстэр’ер) і гэтага было дастаткова: цалюткі дзень яна ўсё няньчылася са сваёй дарагой Дашачкай і знаходзіла, аб чым з ёй размаўляць, прычэсвала яе і гладзіла, суцяшала
і гадавала, песціла і абараняла і падкладвала ёй замест пярыны сваё ўласнае калматае цела; вось ужо цудоўна там, даражэнькія мае, Дашачцы спалася!
Каб вы ведалі, гэта і
называецца мацярынскім каханнем. I ў чалавечых мамаў усё бывае гэтаксама — самі, канечне, ведаеце.
Адно адрозненне: чалавечая маці добра разумее, што і чаму яна робіць, а сабачая маці не разумее, а толькі адчувае — ёй усё прырода
Трэці дзень
падказвае.
«Гэй, Ірыс,— загадвае ёй голас прыроды,— увага! Пакуль ваша дзіця сляпое і бездапаможнае, пакуль яно не ўмее ні абараняцца, ні хавацца, ні паклікаць на дапамогу, вы не павінны ні на секунду адлучацца ад яго, я вам гэта кажу! Ахоўвайце яго,— прыкрывайце сваім целам, а калі набліжаецца хтосьці падазроны, тады «ррр» на яго і загрызіцё!»
Ірыс усё гэта выконвала страшэнна пунктуальна. Калі наблізіўся да яе Дашачкі адзін падазроны адвакат, яна кінулася, каб загрызці яго, і разадрала яму штаны; калі падышоў адзін пісьменнік (помніцца, Йозэф Копта), хацела яго таксама задавіць і ўкусіла за нагу; a адной даме падрала ўсю сукенку.
Больш таго, кідалася яна і на афіцыяльных асоб пры выкананні імі службовых абавязкаў, напрыклад: на паштальёна, камінара, электраманцёра і газаправодчыка.
Акрамя таго, яна рабіла замах і на грамадскіх дзеячаў— кінулася на аднаго дэпутата; было ў яе непаразуменне нават з паліцэйскім; словам, дзякуючы сваёй пільнасці і бясстрашшу яна захавала сваё адзінае дзіцятка ад усіх ворагаў, нягод і няшчасцяў.
Даійачка спіць
Першае вока
У сабачай маці, даражэнькія мае, жыццё нялёгкае: людзей на свеце шмат, і ўсіх не перакусаеш.
У той дзень, калі Дашачка адсвяткавала дзесяцідзённую гадавіну свайго жыцця, чакала яе першая вялікая прыгода. Прачнуўшыся раніцай, яна, на сваё здзіўленне, выявіла, што бачыць,— праўда, пакуль толькі адным вокам, але і адно вока гэта таксама, я б так сказаў, выйсце ў свет.
Дашачка была так узрушана, што завішчала, і гэтае вішчанне было пачаткам сабачай мовы, якую называюць гаўканнем. Цяпер Дашачка ўмее не толькі гаварыць, але і бурчаць і лаяцца, але тады яна толькі віскнула, і гэта прагучала так, быццам нож слізгануў па талерцы.
Галоўнай падзеяй было ўсё ж, вядома, вока.
Да гэтага часу Дашачцы даводзілася шукаць проста пысачкай, дзе ў маці тыя цудоўныя гузічкі, з якіх пырскае малачко; а калі яна спрабавала паўзці, ёй прыходзілася спачатку патыцкаць сваім чорным і бліскучым носам, каб памацаць, што там наперадзе... Так, браткі,
Ужо сядзіць! Даша глядзіць на свет
вока — хоць бы і адно — цудоўная рэч! Толькі міргнеш ім і бачыш: ага, тут сцяна, тут нейкае бяздонне, а вось гэта белае — маці. А калі захочаш спаць, вочка заплюшчваецца — і добрай ночы, не памінайце ліхам!
А што, калі зноў прачнуцца?
Адплюшчваеш адно вока — і глядзіце, адплюшчваецца і другое, крыху жмурыцца, a потым выглядвае ўсё. I з гэтай мінуты Дашачка глядзіць і спіць абодвума вачыма, так што яна хутчэй паспявае выспацца і можа больш часу траціць на навучанне хадзе, сядзенню і шмат чаму іншаму, што неабходна ў жыцці. Так, што ні кажыце, гэта вялікі прагрэс!
Якраз у гэты момант зноў пачуўся голас прыроды:
«Ну, Дашачка, раз у цябе цяпер ёсць вочкі, глядзі як след і паспрабуй хадзіць!»
Дашачка падняла вушка ў знак таго, што чуе і разумее, і пачала спрабаваць хадзіць. Спачатку яна высунула наперад правую пярэднюю ножку... а цяпер жа як?
Вучыцца хадзіць
«Цяпер левую заднюю»,— падказаў ёй голас прыроды.
Ура, і гэта атрымалася!
«А цяпер давай другую заднюю,— параіў голас прыроды,— ды заднюю, гавораць табе, заднюю, а не пярэднюю! Ах ты, дурнічка, Дашачка, ты ж адну ножку ззаду пакінула! Пачакай, далей ісці нельга, пакуль ты яе не падцягнеш. Ды кажу я табе — падцягні ты правую заднюю пад сябе!.. Ды не, гэта хвосцік, на хвосціку далёка не пойдзеш! Запомні, Дашачка: пра хвосцік можаш не хвалявацца, ён сам сабой пойдзе за ножкамі... Ну што, усе лапкі сабрала? Цудоўна! А цяпер спачатку: высоўвай правую пярэднюю, так, галаву крыху вышэй, каб пакінуць месца для ножак... так, добра; цяпер левую заднюю, а цяпер правую заднюю (толькі не так далёка ўбок, Дашачка); рухай яе пад сябе, каб жывоцік не валачыўся па зямлі... вось так. А цяпер ступай левай пярэдняй... Цудоўна! Вось бачыш, як добра
справа ідзе!.. Цяпер хвілінку адпачні і пачынай спачатку: адна — дзве — тры — чатыры; галаву вышэй; адна — дзве — тры — чатыры!»
2
Як бачыце, дзеці, работы тут нямала, a голас прыроды — настаўнік ой-ой-ой які строгі, ён нічога не даруе шчаняці-вучню.
Добра яшчэ, што часам ён бывае заняты,— скажам, вучыць маладога вераб’я лятаць або паказвае вусеню, якія лісты можна есці, а якія не трэба чапаць. Тады ён задае Дашачцы толькі ўрокі, заданні на дом (напрыклад, перайсці па дыяганалі, ад кутка да кутка, усю сабачую будку) і знікае. Рабі, нябога, сама як хочаш!
Дашачка страшэнна стараецца, ад напружання ў яе нават язычок высоўваецца: правай пярэдняй, цяпер левай задняй (бацюхны мае, ды якая ж тут левая, якая — правая — гэтая ці тая?) і другой задняй (ды дзе ж яна ў мяне?)... А цяпер што?
«Дрэнна!—крычыць голас прыроды, увесь задыханы,— ён жа вучыў лятаць вераб’ёў.—
Крокі менш, Дашачка, галаву вышэй, а лапкі падцягвай пад сябе. Паўтарыць практыкаванне!»
Голасу прыроды — яму, вядома, добра камандаваць, а калі ў цябе ножкі мяккія, быццам з ваты, і трасуцца, як халадзец, паспрабуй справіцца з імі! Ды яшчэ жывоцік такі цяжкі, а галава такая вялікая — гора, дый годзе!
Змардаваная Дашачка сядае пасярэдзіне будкі і па-
Адпачынак у дарозе чьінае ХНЫКаць.
Але ў гэты ж момант з’яўляецца мама Ірыс: яна суцяшае сваю дачку, корміць яе, і абедзве засынаюць.
Вучыцца сядзець (выгляд збоку)
Аднак неўзабаве Дашачка прачынаецца, успамінае, што не выканала дамашняе заданне, і лезе проста па спіне маці ў супрацьлеглы куток будкі.
Вучыцца сядзець (выгляд спераду)
«Малайчына, Дашачка!—хваліць голас прыроды.— Калі будзеш так старанна вучыцца, будзеш бегаць хутчэй за вецер».
Вы не паверыце, колькі ў такога шчаняці спраў: калі яно не вучыцца хадзіць — спіць; калі не спіць — вучыцца сядзець (а гэта, сябры, таксама не жартачкі), а тут голас прыроды, пакрыквае:
«Сядзі, Дашачка, галаву вышэй і не згінай так спіну. Гэй, сцеражыся: сядзіш на спіне! A цяпер сядзіш на ножках. А дзе ў цябе хвосцік? На хвасце сядзець таксама нельга — ты ж ім тады не зможаш махаць».
I гэтак далей, натацыі без канца!
Нават калі шчанё спіць ці смокча, яно таксама выконвае заданне — расці. 3 дня ў дзень ножкі павінны рабіцца крыху больш і мацней, шыйка — даўжэй, мордачка больш цікаўнай. Уяўляеце, колькі гэта клопатаў, калі растуць адразу чатыры нагі? Нельга забываць і пра
хвосцік — ён таксама павінен падрастаць. Нельга ж, каб у фокса быў хвост як у пацука! У фокстэр’ера хвост павінен быць моцны, як кій, і так матляцца, каб свіст стаяў. I трэба ўмець насцярожваць вушкі, круціць хвастом, гучна скавытаць і ці мала што яшчэ... I ўсяму гэтаму Дашачка павінна вучыцца.
Вось яна ўжо ўмее як след хадзіць. Праўда, іншы раз якая-небудзь ножка губляецца. Тады прыходзіцца сядзець, каб
Ножка згубілася! як мага ХуТЧЭЙ аДШуКЭЦЬ уцякачку і сабраць усе чатыры нагі разам. Часам Даша проста коціцца, быццам маленькае паленца.
Але шчанячае жыццё страшэнна складанае: тут пачынаюць расці зубы.
Спачатку гэта проста крыхі, але неяк непрыкметна яны пачынаюць навастрацца, і чым больш вастрэйшыя яны робяцца, тым мацней абуджаецца ў Дашачкі жаданне кусаць.
На шчасце, ёсць на свеце процьма рэчаў, якія надзвычай падыходзяць для гэтага занятку. Напрыклад, вушы маці або чалавечыя пальцы. Радзей трапляецца Дашачцы канец чалавечага носа або мочка вуха, затое калі яна да іх дабярэцца, то грызе іх з асаблівай асалодай.
Больш за ўсё церпіць маці Ірыс. Жывот у яе да крыві пакусаны зубкамі Дашачкі і падрапаны яе кіпцюрыкамі; яна, праўда, цярпліва гадуе гэтую маленькую кус... (кусыню, кусіцу?.. Ды як жа будзе назоўнік жаночага роду
ад «кусацца»? Ах вунь як, кусаку!), але пры гэтым жмурыцца ад болю. Нічога не зробіш, Дашачка, кармленне ў маці прыйдзецца скончыць; трэба табе вучыцца яшчэ майстэрству хлябтаць з міскі.
Ідзі сюды, маленькая, вось табе міска з малаком. Ах, не ведаеш, што з гэтым рабіць? Ну, совай туды пысачку, высунь язык, памачы яго ў гэтае белае і хуценька ўцягні назад, толькі каб на ім засталася кропелька гэтага белага; і так рабі зноў, біс рэпэтэ, du capo, пакуль міска не стане парожняй. Ды не сядзі ты з такім дурным выглядам, Дашачка, нічога страшнага тут няма. Ну, давай бярыся, пачынай.
Дашачка ані з месца, толькі лыпае вачыма і трасе хвосцікам.
Эх ты, дурненькая! Што ж, калі інакш не атрымліваецца, прыйдзецца сунуць у малачко твой неразумны нос, хочаш ты гэтага ці не хочаш. Вось так!
Дашачка абурана несправядлівасцю, якую зрабілі над ёй: нос і вусы ў яе абмочаны
малаком. Трэба іх аблізнуць язычком... Ах ты, бацюхны, як жа гэта смачна!
А цяпер яна ўжо не баіцца — сама лезе ў гэтае смачнае белае проста з ножкамі, разлівае яго па падлозе; усе яе чатыры нагі, і вушы,
Расце як на дражджах!
і хвосцік у малацэ. Маці прыходзіць на дапамогу і аблізвае яе.
Але пачатак пакладзены: праз дзень-другі будзе Дашачка, як бачыш, вылізваць місачку і пры гэтым будзе расці як на дражджах... што я кажу! — як на малацэ!
Вось і вы, дзеці, бярыце з яе прыклад і ешце як след, каб расці і рабіцца большымі, як гэтае цудоўнае шчанятка, якое з гонарам носіць імя «Дашачка».
3
Шмат вады працякло, і, у прыватнасці, шмат нацякло лужынак.
Дашачка — ужо не бездапаможны клубочак з хвосцікам, які трасецца, а зусім самастойная, калматая і гарэзлівая, зубастая і непаседлівая, пражэрлівая і ўсё знішчаючая істота.
Гаворачы мовай навукі, вырасла з яе пазваночнае (таму што ў яе голас, як званочак) з атрада хітраватых, сабакападобных, падатрад непасед, род свавольнікаў, від дурасліўцаў, парода «гарэза чарнавухі».
Лётае яна дзе захоча: увесь дом, увесь сад, увесь Сусвет да самага плота — усё гэта яе ўладанні.
У гэтым Сусвеце поўна-поўна рэчаў, якія неабходна разгрызці, ці даследаваць, наколькі яны прыдатны для кусання, а таксама ці можна іх з’есці; паўнютка таямнічых мясцін, дзе можна праводзіць займальныя доследы з
мэтай высветліць пытанне, дзе лепш за ўсё рабіць лужыны.
(У асноўным Дашачка выбрала для гэтай мэты мой кабінет з яго ваколіцамі, але калінікалі аддае перавагу сталовай.)
Дашачка засынае
Далей трэба ўдакладніць, дзе лепш спіцца (у прыватнасці, на анучах, якімі мыюць падлогу, на руках у людзей, на сярэдзіне кветніка, на свежавыпрасаванай бялізне, у кашолцы, у сумцы для пакупак, на казінай шкуры, у чаравіку, на парніковай раме, на шуфлі, на дыванку каля дзвярэй ці нават на голай зямлі).
Дашачка прачынаецца
Ёсць рэчы, якія служаць для пацехі,— напрыклад, лесвіца, з якой так добра ляцець кулём («Вось як весела!»—думае Дашачка, валячыся цераз галаву па прыступках). Ёсць рэчы небяспечныя і падступныя — скажам, дзверы, якія стукаюць па галоўцы або прыціс-
каюць лапку ці хвост, якраз калі.гэта менш за ўсё чакаеш. У такіх выпадках Дашачка вішчыць, як быццам яе рэжуць, і яе бяруць на рукі. Там яна яшчэ хвілінку паенчыць, атрымае для суцяшэння што-небудзь смачнае і
Палівачка
бяжыць каціцца з лесвіцы.
Нягледзячы на некаторы горкі вопыт, Дашачка цвёрда ўпэўнена, што з ёй нічога дрэннага не можа здарыцца і над яе сабачай галоўкай не збіраюцца ніякія хмары.
Яна не абыходзіць шчотку,
Давер
якой падмятаюць падлогу, а даверліва чакае, што шчотка абыдзе яе: звычайна шчотка так і робіць. Наогул Дашачка адчувае сваяцкую прыязнасць да ўсяго валасатага, шчотка, конскі волас (які яна цягае з канапы) ці чалавечыя валасы,— усё гэта не пакідае яе раўна-
Не саступае яна дарогу і чалавеку. Урэшце рэшт, няхай чалавек сам клапоціцца, як бы не наступіць на шчанятка! Гэта яго справа, праўда?
Асцярожна, вада!
Усе, хто жыве ў доме, вымушаны або лятаць у паветры, або хадзіць асцярожна, быццам па тонкім лёдзе. Ніколі ж не ведаеш, калі ў цябе пад нагой пачуецца адчайнае скавытанне.
Вы, сябры, не паверыце, як такое маленькае шчанё можа запоўніць сабой увесь дом!
Дашачка не жадае звяртаць увагу на падкопы і злосць гэтага свету; тры разы яна скакала проста ў садовую сажалку, цвёрда ўпэўненая, што і па вадзе можна цудоўна пабегаць.
Пасля гэтага яе цёпла захутвалі, і для ўцехі яна атрымлівала канец носа гаспадара, каб хутчэй забыла перажыты жах, кусаючы самую спакуслівую рэч на свеце.
4
Але будзем расказваць па парадку.
1. Беганне і скачкі — першая і галоўная справа для Дашачкі. Цяпер гэта ўжо, даражэнькія, не хісткія, пакутліва цяжкія першыя крокі, не! Гэта ўжо сапраўдны спорт, напрыклад рысь, галоп, спрынт, спурт на дзесяць ярдаў, бег на доўгія дыстанцыі; скачкі ў даўжыню, скачкі ў вышыню, палёт, поўзанне па-пластунску; разнастайныя кідкі, як, напрыклад, кідок на нос, кідок на галаву, падзенне на спіну, сальта-мартале на бягу з адным або некалькімі пераваротамі; бег па моцна перасечанай мясцовасці, бег з перашкодамі (напрыклад, з анучай для мыцця падлогі ў роце); розныя віды валяння і катання — цераз галаву, на баку і г. д.; гонка, праследаванне,
Спаборніцтва па бегу
павароты і перакульванні —словам, усе віды сабачай лёгкай атлетыкі.
Урокі ў гэтай справе дае самаадданая маці. Яна імчыць па садзе — вядома, проста цераз клумбы і іншыя перашкоды —яна ляціць, як калматая страла, і Дашачка імчыць следам. Маці адскоквае ўбок, a так як маленькая гэтага яшчэ не ўмее, то яна робіць двайное сальта — інакш спыніцца яна не можа.
Або маці лётае па крузе, а Дашачка за ёй. Але таму што яна яшчэ не ведае, што такое цэнтрабежная сіла (фізіку ў сабак праходзяць крыху пазней), то цэнтрабежная сіла падкідвае яе, і Дашачка апісвае ў паветры прыгожую дугу. Пасля кож-
Мяч
нага фізічнага доследу Дашачка вельмі здзіўляецца і сядае адпачыць.
Шчыра вам кажучы, каардынацыя рухаў у гэтага шчаняці яшчэ далёкая ад дасканаласці. Дашачка не ведае меры. Яна хоча зрабіць крок і замест гэтага ляціць, як камень, пушчаны з прашчы; хоча скочыць і рассякае паветра, як гарматны снарад. Самі ведаеце, маладосць любіць крыху перабольшваць. Дашачка, уласна кажучы, не бяжыць — яе проста нясе кудысьці; яна не скача — яе шпурляе!
Яна б’е ўсе рэкорды хуткасці: у тры секунды ўмудраецца перабіць гару гаршкоў для кветак, уваліцца кулём у парнік на саджанцы кактусаў і пры гэтым
Бег з пера~ кульваннем
шэсцьдзесят тры разы вільнуць хвосцікам.
Паспрабуйце вы так.
2. Кусанне — гэта таксама любімы спорт Дашачкі. Яна кусае і грызе літаральна ўсё, што сустракае на сваім шляху, а менавіта —
плеценую мэблю, мяцёлкі, дываны, антэну, шкарпэткі, памазок, прылады для фатаграфіі, карабкі запалак, ніткі, кветкі, мыла, вопратку і, між іншым, гузікі. Калі ж нічога такога паблізу няма, то яна ўгрызаецца ў сваю ўласную нагу і хвост так моцна, што хутка пачынае вішчаць.
У гэтай справе яна паказвае незвычайную вытрымку і настойлівасць: яна згрызла цэлы кавалак дывана і ўсе махры ад покрыва на ложку. Нельга не прызнаць, што для такой малечы гэта сур’ёзнае дасягненне. За час сваёй нядоўгай дзейнасці яна з поспехам згрызла:
1 гарнітур плеценай мэблі
360 чэшскіх крон
1 абіўку для канапы
536 «
1 дыван (не новы)
700 «
1 дарожку для падлогі (амаль новую)
940 «
1 садовы шланг
136 «
1 шчотку
16 «
1 пару шкарпэтак
19 «
1 пару пантофляў
29 «
Рознае
263 «
У ся го: 2999 чэшскіх крон
Прашу праверыць!
3 гэтага можна зрабіць заключэнне, што такі чыстакроўны жорсткашэрсны фокстэр’ер абыходзіцца 2 999 крон штука. Хацеў бы> я ведаць, колькі тады будзе каштаваць чыстакроўнае шчанятка, скажам, берберыйскага льва?
Кусае сваю нагу
Кусае свой хвост
Іншы раз у доме раптам наступае дзіўная цішыня. Дашачка сядзіць ціха, як мыш, недзе ў кутку. «Дзякуй Богу,— уздыхае гаспадар,— нарэшце праклятая псіна заснула, хоць хвілінку можна спакойна пасядзець!» Аднак неўзабаве гэтая цішыня пачынае здавацца падазронай; гаспадар устае і ідзе паглядзець, чаму гэта Дашачка так доўга ціха сядзіць.
Дашачка з пераможным выглядам устае і
круціць хвастом: пад ёй ляжаць нейкія абрыўкі і лахманы; што гэта было, пазнаць ужо нельга.
Па-мойму гэта калісьці было шчоткай.
Ціхая гульня
3. Перацягванне на канаце не менш важны від спорту. Тут, як правіла, павінна дапамагаць маці Ірыс. А так як у сабак спецыяльнага каната няма, замест яго ідзе ўсё, што трапіцца: капялюш, панчоха, шнуркі для чаравікаў і іншыя прадметы дамашняга ўжывання.
Маці, само сабой зразумела, перацягвае Дашачку і валачэ яе за сабой па ўсяму саду, але Дашачка не паддаецца: яна сціскае зубы, вылупляе вочы і дазваляе цягаць сябе да таго
часу, пакуль імправізаваны канат не парвецца. Калі маці далёка, Дашачка абыходзіцца і без яе — можна ж гуляць у перацягванне і з развешанай на вяроўцы бялізнай, з фотаапаратам, кветкамі, тэлефоннай трубкай, з фі-
ранкамі або з антэнай. У чалавечай будцы заўсёды знойдзецца што-небудзь такое, на чым можна выпрабаваць свае зубкі і мускулы, настойлівасць і спартыўны дух.
4. Класічная барацьба — яшчэ адзін і, што датычыцца Дашачкі, асабліва любімы від цяжкай атлетыкі.
Звычайна Дашачка, паказваючы бяспрыкладны баявы дух, кідаецца на маці і хапае яе за нос, за вуха або за хвост. Маці скідвае праціўніка і хапае яго за каршэнь. Наступае так званы інфайнцінг, або бліжні бой, гэта
Барацьба з маці
значыць абодва барцы качаюцца на рынгу (звычайна па газону), і глядач не бачыць нічога, акрамя вялікай колькасці пярэдніх і задніх ног, якія высоўваюцца з нейкага калматага клубка. У гэтым клубку часам нешта павісквае, часам з яго высунецца пераможна віляючы хвост; абодва праціўнікі шалёна гыркаюць і наскакваюць адно на аднаго ўсімі чатырма лапамі. Потым Ірыс вырываецца і тройчы аббягае вакол саду, а за ёй па пятах імчыць ваяўнічая Дашачка.
Зразумела, маці праводзіць толькі паказальны бой, яна не кусаецца па-сапраўднаму, затое Дашачка ў баявым запале рве, шкуматае і кусае маці з усяе сілы. У кожным такім матчы бедная Ірыс губляе нямала шэрсці. Чым больш вырастае Дашачка, чым яна ро-
біцца больш моцнай і калматай, тым больш пашматанай і абадранай выглядае маці.
Так, дзеці — сапраўднае гора, вам гэта і вашы маці пацвердзяць!
Часта маці хоча адпачыць і дзе-небудзь хаваецца ад сваёй шматабяцаючай у будучым
Бой са шчоткай
дачкі. Тады Дашачка ваюе з мятлой, вядзе жорсткі бой з якой-небудзь анучай або адважна атакуе чалавечыя ногі.
Увайшоў госць, і вось Дашачка з маланкавай хуткасцю атакуе яго штаны і рве іх.
Госць цераз сілу ўсміхаецца, думаючы сам сабе: «Каб ты здохла!»—і даказвае, што ён «вельмі любіць сабак», асабліва калі яны хапаюць яго за штаны.
Або вось Дашачка нападае на чаравікі госця і цягне за шнуркі. Яна паспявае парваць або развязаць іх раней, чым той палічыць да трох (напрыклад: «Будзь ты тройчы праклятая!»), і атрымлівае ад гэтага вялікую асалоду (не госць, а Дашачка)...
5. Акрамя таго, Дашачка з вялікай ахвотай
занмаецца рытмічнымі і вольнымі. практыкаваннямі — напрыклад, чуханнем задняй нагой за вухам або пад падбародкам і паляваннем за ўяўнымі блохамі ва ўласным футры. Апошняе практыкаванне асабліва развівае грацыю,
гнуткасць, а таксама садзейнічае авалоданню партэрнай акрабатыкай.
Або — звычайна дзе-небудзь на кветніку — яна трэніруецца ў сапёрнай справе. Так як Даша належыць да пароды тэр’ераў, або мышаловаў, яна вучыцца капаць мышэй з зямлі. Мне не раз прыходзілася выцягваць яе з ямы за хвост. Ёй
Рытмічныя практыкаванні (чуханне)
гэта яўна падабалася, мне крыху менш; калі вам з клумбы ківае замест кветак лілій сабачы хвост, гэта, з вашага дазволу, крыху нервуе
Дашачка, Дашачка, здаецца мне, што так далей у нас з табой справа не пойдзе. Нічога не зробіш, час нам развітацца!
«Так, так,— гавораць разумныя вочы Ірыс, маці,— далей так цягнуцца не можа, дзяўчынка псуецца. Паглядзі, гаспадар, які ў мяне
У пачатку... у канцы
выгляд: уся абадраная і змардаваная, час ужо мне адгадаваць новую адзежу. I потым, я служу тут ужо пяць гадоў — як жа мне цярпець, што ўсе цацкаюцца з гэтай нягодніцай, а на мяне ніякай увагі! Каб ты ведаў, я нават
не наядаюся — яна ў момант праглынае сваю порцыю, а потым лезе ў маю міску. Вось і ўся падзяка, гаспадар... He, не, самы час аддаць дзяўчынку ў людзі!»
I вось надышоў дзень, калі чужыя людзі забралі Дашачку і панеслі яе ў партфелі пад нашы гарачыя і добразычлівыя ўгаворванні, што гэта цудоўны, харошы сабачка (у гэты дзень яна паспела разбіць тры шыбіны парніковай рамы і выкапаць цэлы куст тыгровых лілій) і наогул яна надзвычай мілая, паслухмяная і г. д. Другога такога шчаняці не знайсці!
«Ну адпраўляйся, Дашачка, і будзь малайцом!»
У доме — цудоўная цішыня. Дзякуй Богу, ужо не трэба ўвесь час дрыжаць, як бы гэтая
праклятая псіна не нарабіла новага паскудства. Нарэшце мы ад яе пазбавіліся!
Але чаму ж у доме так ціха, як на могілках? У чым справа? Людзі стараюцца не глядзець адзін аднаму ў вочы. Зазіраеш ва ўсе куткі — і нідзе нічога няма, нават лужынкі...
А ў будцы моўчкі, аднымі вачыма, плача абадраная і змардаваная маці Ірыс.
Як фатаграфаваць шчаня
Шчыра кажучы: цяжка! Тут патрабуецца незвычайная цярплівасць і ад шчаняці і ад фатографа.
Уявім сабе, сонца ўдала асвятляе чуллівую сцэну: шчаня хлебча з міскі. Гаспадар шчаняці галопам імчыць за фотаапаратам, каб увекавечыць гэты знамянальны момант шчанячага
Парнікі
жыцця. Перш чым ён вяртаецца з апаратам, міска ўжо зусім парожняя.
— Хутчэй наліце Дашачцы яшчэ міску малака! — камандуе фатограф.
Ён з належным прафесіянальным спрытам устанаўлівае экспазіцыю і наводзіць аб’ектыў на рэзкасць, пакуль Дашачка гераічна распраўляецца з другой міскай.
— Так, вось цяпер выдатна,— задыхаецца фатограф і ў гэты момант заўважае, што забыў зарадзіць апарат.
Пакуль ён устаўляе касету, Дашачка канчае і другую міску.
— Дайце ёй яшчэ адну! —гаворыць фатограф і хутка наводзіць апарат.
Аднак Дашачка ўбіла сабе ў галаву, што больш ні за што есці не будзе. Ані кроплі. Усе ўгаворы бескарысныя. Дарэмна тыцкаць яе носам у малако — не жадае, і канцы.
Уздыхнуўшы, фатограф нясе апарат дамоў, а Дашачка, святкуючы сваю перамогу, бярэцца за трэцюю порцыю малака.
Ну добра, у наступны раз гаспадар шчаняці
падрыхтаваўся лепш, і зараджаны апарат у яго пад рукой. Ура, вось Дашачка пасля доўгай бегатні сядае на хвілінку. Хутчэй вазьмі фокус! Але ў той жа момант, калі ты шчоўкаеш затворам, шчаня кідаецца з месца — і толькі яго бачылі. Кожны раз, калі шчоўкае затвор, паўтараецца тое ж самае: шчаня ўскоквае і знікае з хуткасцю ста метраў у секунду.
Значыць, так нічога не атрымаецца, трэба прыдумаць што-небудзь іншае.
Пакуль фатограф наводзіць апарат, двое яго родзічаў становяцца каля Дашачкі і расказваюць ёй казку, каб яна пасядзела хоць секунду. Але ў Дашачкі якраз няма настрою слухаць казкі, ёй хочацца ганяцца за маці.
Або ёй горача на сонцы, і
яна пачынае скавытаць.
Або ў рашаючы момант яна хутка паварочвае галаву, і на пласцінцы замест белага шчаняці відаць толькі белая клякса. Сапсаваўшы такім чынам пласцінку, Дашачка супакойваецца і сядзіць, як пень.
Мы спрабавалі прымусіць яе пасядзець пяць секунд ціха, крыху пакараўшы яе,— яна ў знак пратэсту пачала лётаць як апантаная.
Спрабавалі падкупіць яе кавалачкам мяса,— яна глытала яго і з такой энергіяй кіда-
лася на пошукі другога кавалачка, што зноў нічога не атрымлівалася.
Наогул нічога не атрымлівалася. Аніяк.
Паверце мне, у шмат разоў лягчэй сфатаграфаваць падзенне ў бяздонне або маланку на небе, чым сцэну з жыцця шчаняці!
Я кажу вам гэта дзеля таго, каб вы маглі ацаніць тыя некалькі здымкаў, якія нейкім цудам аказаліся несапсаваныя. Мне проста пашанцавала — і не менш, чым таму, хто знойдзе ў вядры з вуглём брыльянт памерам з кулак. Я, шчыра кажучы, яшчэ ні разу такіх брыльянтаў не знаходзіў, але думаю, што гэта павінен быць прыемны сюрпрыз.
Самым цікавым з усёй гэтай фотамарокі з’яўляецца момант, калі сабачка праяўляецца (я хачу сказаць — у лабараторыі, у праявіцелі). Тут спачатку вылазіць на свет чорны носік, потым заблішчаць чорныя вочы і, нарэшце, чорныя вушы. Hoc, як гэта і павінна быць у сабачкі, заўсёды высоўваецца першы.
Словам, калі ў вас ёсць фотаапарат,— раю набыць у дадатак шчаня; калі ёсць шчанят-
ка,— дастаньце фотаапарат і паспытайце шчасця.
Гэта вельмі захапляючы занятак, больш напружаны, чым паляванне на зебру або на бенгальскага тыгра.
Больш вам нічога не скажу — пераканаецеся самі.
Казкі для Дашачкі, каб сядзела ціха
К а з к а пра сабачы хвост
Ну, слухай, Даша, калі пасядзіш хвілінку спакойна, я табе раскажу казку. Пытаеш, пра што?
Ну хаця б казку пра сабачы хвост.
Дык вось, жыў быў адзін сабачка, звалі яго Фоксік. Ведаеш, які ў яго быў выгляд?
Ён быў увесь беленькі, толькі вушкі ў яго былі чорныя, вочы чорныя, як агат, a hoc чорны, як антрацыт. У знак таго, што ён сапраўды чыстакроўны тэр’ер, у роце, на самым паднябенні, была ў яго чорная пляма — такая ж самая, як у цябе. Хаця ты, зразумела, пра гэтую пляму і не ведаеш, ну, я як-небудзь табе пакажу, калі будзеш пазяхаць перад люстрам і разяваць рот да вушэй.
Хвост у Фоксіка быў, скажу табе, страшэнна доўгі, амаль такі ж доўгі, як і яго радаслоўная, і віляў ён гэтым хвастом так добра, што мог ім цюльпаны збіваць. Гэтага ён сабе, вядома, не дазваляў, Дашачка, але хвост у яго быў проста цудоўны!
Быў гэты сабачка Фоксік вялікі герой і нікога на свеце не баяўся. Добрых людзей ён не кусаў і гасцей таксама, таму што гэтага нельга рабіць; але калі ён пачуе пра якога-небудзь нядобрага чалавека, напрыклад хоць пра разбойніка,— адразу кінецца на яго і загрызе. Так проста схопіць за горла і пачне яго рваць; таму і канец.
Пачуў ён аднойчы, што недзе ў гарах, у пячоры — гэта значыць у вялікай каменнай будцы,— жыве страшны-страшны дракон.
Ведаеш, што такое дракон? Гэта такі злы і брыдкі сабака з сямю галовамі, які жарэ людзей і жывёл і нават сабак, можаш сабе гэта ўявіць? Уяві толькі сабе, колькі ўсяго дракон можа з’есці, у яго ж сем галоў!
I вось наш Фоксік адправіўся ў горы, каб
гэтага дракона перамагчы.
I як ты думаеш, перамог ён яго?
Вядома ж, перамог: ён скочыў і ўчапіўся дракону ў вуха, як ты сваёй маці. Дракон завішчаў і ўцёк.
Вось які герой быў гэты Фоксік!
У другі раз адправіўся ён на бой са страшным асілкам, які жыў далёка-далёка, недзе каля Панкраца. Быў той асілак славутым людаедам і сабакаедам, і ведалі яго пад грозным імем Кашкадаў. Але Фоксік яго ані крышачкі не баяўся, таму што быў у яго на шыі аброжак з сабачым жэтонам (гэта чароўны талісман, ён дае сабакам вялікую моц, вось таму кожны прыстойны сабачка носіць такі жэтон).
Як, па-твойму, перамог яго Фокс? Перамог! Ён учапіўся асілку ў нагу і разадраў на ім штаны, а калі асілак Кашкадаў убачыў, што у Фоксіка на шыі ёсць чароўны сабачы жэтон, то вылаяўся так страшэнна, што нават запахла серай, і ўцёк.
Ты задаволена, праўда?
Ну, так як Бог тройцу любіць, адправіўся адважны Фокс у трэці паход супраць самага
грознага татарскага хана Пелікана, які жыў недзе там, каля Страшніц.
Спачатку ён з гаўканнем накінуўся на таго
татарына. Хан Пелікан так спалохаўся, што ў
яго душа ў пяткі схавалася, і так задрыжаў,
што нават акуляры свае знайсці не мог. А так
як без акуляраў ён бачыў дрэнна, а Фоксік бясстрашна махаў хвосцікам, хан падумаў, што ён махае нейкай шабляй або палашом. I ён схапіў свой крывавы меч і пачаў ім махаць і, уяві сабе, гэткі нягоднік, адсек Фоксіку канец хваста!
Тут Фоксік, само сабой, раззлаваўся, забыўся і пра хвосцік, натапырыў сваю поўсць і ўчапіўся татарскаму хану ў пятку.
Але ж у хана душа была ў пятках, так што асілак Фоксік выпусціў душу злоснага татарына, і той паваліўся мёртвы і больш у нашых краях не па-
казваўся.
I вось, каб вечна жыла памяць аб гэтай
слаўнай перамозе над крыважэрным татарскім ханам, усе прамыя і чыстакроўныя нашчадкі гераічнага Фоксіка, так званыя жорсткашэрсныя фокстэр’еры, даюць адсячы сабе ка-
нец хваста.
I табе, Дашачка, таксама яго адсякуць, калі прыйдзе час. Гэта крыху балюча, што праўда, то праўда, але не бяда — трэба толькі гэта акуратненька зрабіць.
Ну вось і гатова. Дзякуй за сеанс.
Чаму тэр’еры капаюцца ў зямлі
Сядзі як след, Дашачка, не совайся так. Я толькі навяду апарат і шчоўкну, усё будзе ў момант гатова. А тым часам ты паслухаеш казку. Напрыклад, пра тое, чаму тэр’еры капаюць зямлю. Людзі гавораць: яны, маўляў, мышэй там шукаюць. Трэба ж прыдумаць — мышэй! Ты ж яшчэ мыш зроду не бачыла, а ўсё роўна, сараматніца, раскопваеш мае клумбы.
А ведаеш ты, чаму ты так робіш? He ведаеш? Ну, дык я табе пра гэта раскажу.
Я ўжо табе расказваў казку пра тое, як асілак Фоксік, вялікі продак усіх сапраўдных фокстэр’ераў, страціў хвост у баі са злым татарынам. I вось калі ён перамог таго лютага хана, ён адшукаў на зямлі адсечаны канец свайго слаўнага і геройскага хваста, і, таму што ён не хацеў, каб яго былы хвост, чаго добрага, кошкі не пусцілі на цацкі, ён закапаў яго глыбока ў зямлю... Ды сядзі ты спакойна, непаседа!
3 таго часу ўсе сапраўдныя фокстэр’еры, якія ганарыліся геройскімі подзвігамі свайго вялікага продка, у памяць аб ім насілі абсечаныя хвасты.
Але таксы, у якіх прынята насіць доўгія хвасты, пачалі зайздросціць іх славе і пачалі зламысна сцвярджаць і брахаць, што, маўляў, гэта ўсё няпраўда, што, у адпаведнасці з сучаснымі гістарычнымі звесткамі, не было
ніякай бітвы з татарскім ханам і што наогул, відаць, ні асілка Фоксіка, ні хана Пелікана ніколі не было, а ўсё гэта, як кажуць, чыстая выдумка, пазбаўленая гістарычнай асновы.
Вядомая справа, жорсткашэрсным фокстэр’ерам гэта не спадабалася, і яны пачалі адбрэхвацца, сцвярджаючы, што казка пра Фоксіка — чысцейшая праўда, доказам чаго служаць іх абсечаныя хвасты.
Але таксы народ упарты і хітры: яны сцвярджалі, што, маўляў, хвост сабе кожны можа даць адсячы, што на Малой Стране ёсць нават адзін кот з адсечаным хвастом, і, карацей кажучы, нічому яны не павераць, пакуль не ўбачаць на свае вочы кавалак хваста асілка Фоксіка Вялікага. Няхай фокстэр’еры зной-
дуць гэтыя свяшчэнныя астанкі свайго слаўнага продка і дакажуць тым сваё высокае паходжанне!
Вось з таго часу, Дашачка, фокстэр’еры і шукаюць хвосцік свайго прабацькі, пахаваны
дзесьці глыбока пад зямлёй. Заўсёды, успомніўшы, як іх высмейваюць таксы, яны пачынаюць заўзята капаць зямлю і пароць яе мордачкай, каб унюхаць, ці не тут закапаны хвосцік іхняга прадзядулі. Пакуль яны яго яшчэ не знайшлі, але калі-небудзь да яго дакапаюцца. Тады яны пабудуюць вялікі мармуровы маўзалей з надпісам з залатых літар:
Cauda Foxlii
што азначае: «Хвост Фоксіка».
I ведаеш што, Дашачка? Мы, людзі, падгледзелі гэта ў фокстэр’ераў і таксама ўвесь час капаемся ў зямлі. Мы шукаем там урны з попелам і касцямі старажытных людзей і захоўваем іх у музеях...
He, Даша, гэтыя косці нельга грызці, на іх можна толькі глядзець.
Гатова!
Пра Фокса
Пасядзі хвіліначку спакойна, Дашачка, а я раскажу табе казку пра Фокса.
Фоксік быў самы вялікі фокстэр’ер у сусветнай гісторыі, але ён быў не * першым фокстэр’ерам на свеце.
} Самага першага фокстэр’ера зва-
, ** лі Фоксам, і быў той Фокс чыста
I \ белы, без адзінай плямачкі. Ды і
/ 5 як жа ён мог не быць белым, быц-
? <, < цам галубочак, раз ён быў створа-
/71 і ны дзеля таго, каб жыць у раі і
/ / і I весяліцца з анёламі? Пытаеш, што
/ / ён у раі еў? Ну, смятану, сырнікі...
Мяса ён, вядома, не бачыў — усе ж анёлы вегетарыянцы.
А Фокс быў ігрун і непаседа, як і ўсе фокстэр’еры, а калі ён выходзіў з раю... Фу, як табе не сорамна! У раі ж ён не мог лужынкі рабіць, гэта нядобра. У пакоі гэтага рабіць таксама нельга — май гэта на ўвазе і бяры прыклад з Фокса, які заўсёды шкрабаўся ў райскія вароты, калі яму трэба было выйсці па справах... Пачакай, на чым гэта я спыніўся?.. Ага, на тым, як Фокс некалькі разоў
у дзень выходзіў з раю.
I вось за дзвярыма раю ён, па сваёй легкадумнасці, гуляў з чарцямі. Хутчэй за ўсё ён думаў, што гэта якія-небудзь сабачкі: у іх жа таксама ёсць хвасты, а ў анёлаў — толькі кры-
лы. Як ён з імі гуляў? Бегаў з імі навыперадкі па палянцы, кусаў іх за хвасты, куляўся з імі па зямлі і гэтак далей. I калі ён зноў загаўкаў ля райскіх варотаў, каб яго пусцілі назад, на ім ужо былі бурыя земляныя плямы і чорныя плямы на тых месцах, дзе ён датыкаўся да чарцей. 3 таго часу ва ўсіх фокстэр’ераў ёсць бурыя і чорныя плямы. Зразумела?
Аднойчы сказаў Фоксу адзін з яго сяброўчарцей, такі маленечкі чорцік, карлік-чорцік, чарцяня:
— Слухай Фокс, мне б хацелася хоць на хвіліну зазірнуць у рай, паглядзець, як там і што. Вазьмі мяне з сабой!
— Нічога не будзе,— адказаў Фокс,— цябе туды не пусцяць.
— Дык ведаеш што,— сказаў чорт,— вазьмі мяне ў зяпу і пранясі. Туды ж табе ніХто зазіраць не будзе.
Фокс па сваёй дабраце ўрэшце рэшт згадзіўся, узяў чарцяня ў зяпу і прабраўся з ім у рай; і, каб ніхто ні пра што не здагадаўся, весела круціў хвастом. Але ад Тварца, зразумелая справа, нічога не схаваеш.
— Дзеці, дзеці,— сказаў ён,— здаецца мне, што ў адным з вас сядзіць чорт.
— He ва мне, не ва мне! — закрычалі анёлы. Адзін толькі Фокс не сказаў нічога, каб у
яго чорт з рота не выскачыў. Ён толькі выпаліў ад нечаканасці: «Гаў!»—і хутчэй зноў закрыў рот.
— Усё дарма, Фокс,— сказаў Тварэц.— Раз у табе чорт сядзіць, ты не можаш жыць з анёламі. Ідзі на зямлю і служы чалавеку.
3 таго выпадку, Дашачка, ва ўсіх фокстэр’ерах сядзіць чорцік, а ў роце, на паднябенні, у іх ёсць чорная плямка.
Вось так!
Можаш бегчы па сваіх справах.
Пра Аліка
Пачакай, Дашачка, сёння я хачу сфатаграфаваць, як ты паважна і прыстойна сядзіш на парозе.
Быў, значыць, адзін фокстэр’ер па імені Алік, прыгожы і белы. Вушкі ж у яго былі каштанавыя, а на спіне цудоўная чорная пля-
ма накшталт гунькі. Гэты Алік жыў у цудоўным садзе, поўным кветак, матылёў і мышэй. I была ў тым садзе сажалка з белымі і чырвонымі гарлачыкамі, толькі Алік туды ніколі не падаў,
таму што ён не быў такім разявакам, як той-сёй, хто тут прысутнічае...
Аднойчы ў спякотны дзень збіралася навальніца з дажджом. Як мы ведаем, усе сабакі перад дажджом ядуць траву, вось і Алік пачаў жаваць траву.
I што ж здарылася?
Яму трапілася сцяблінка чароўнай травы, якая па-лацінску называецца Miraculosa ma-
gica, a наш Алік нічога пра гэта не ведаў, разгрыз яе і з’еў. У той жа момант Алік ператварыўся ў прыгожага белага прынца з каштанавымі валасамі і цудоўнай чорнай радзімкай на спіне.
Спачатку Алік не мог зразумець, што ён ужо не сабачка, а прынц, і хацеў яшчэ пачухаць задняй нагой у сябе за вухам. Тут толькі ён заўважыў, што на нагах у яго залатыя туфлі...
Ды пачакай жа ты, Даша!
Тут на самым цікавым месцы Дашачка перастала слухаць і памчала за вераб’ём. Праз гэта казку пра Аліка не ўдалося расказаць, і канца ў ёй няма.
Пра доберманаў
Праўда, і іншым сабакам сякуць хвасты, напрыклад доберманам,— ты ж ведаеш, які з выгляду доберман, праўда? Гэта такі чорны або карычневы даўгашыі сабака — адны ногі, і ўсё, а хвост у яго амаль зусім абсечаны.
Але гэта не на памяць аб Фоксіку, не, не! Пасядзі як след, а я табе раскажу, чаму доберманам сякуць хвасты.
Жыў адзін доберман, і клікалі яго неяк па-дурному: Астар ці Фелікс. I гэты Астар ці Фелікс быў такі дурны, што не ўмеў інакш гуляць, як толькі круціцца і лавіць свой уласны хвост.
— Пачакай хвілінку,— гыркаў ён,— дай я цябе крышачку кусану!
— He пачакаю! — смяяўся хвост.
— Ах, не будзеш чакаць? — сказаў з пагрозай доберман.— Тады я цябе з’ем!
— Ідзём у заклад, не з’ясі! — закрычаў хвост.
Тут доберман раззлаваўся, скочыў на свой хвост, моцна схапіў яго зубамі і... з’еў яго. Можа, ён і самога сябе цалкам з’еў бы, калі б не прыбеглі людзі і не вярнулі яго да свядомасці мятлой.
3 таго часу людзі сякуць доберманам хвасты, каб доберманы сваіх хвастоў не елі.
Гатова! Сёння хутка, праўда?
Пра хартоў і іншых сабак
He, не, хартоў Тварэц не ствараў, гэта сцвярджаюць памылкова. Хартоў стварыў заяц.
Тварэц першым чынам стварыў усіх звяроў, а сабак, як самых лепшых з іх, пакінуў на канец. А каб справа ў яго ішла хутчэй, ён расклаў матэрыял на тры кучы: кучу касцей, кучу мяса і кучу шэрсці, і з гэтых трох куч пачаў рабіць сабак.
Спачатку ён стварыў фокстэр’ераў і пінчараў, таму яны такія разумныя; а калі ўзяўся ён рабіць астатніх, пазванілі на абед.
— Ну добра,— сказаў Тварэц,— раз абед, адкладзём гэтую справу. Праз гадзіну зноў пачну.
I пайшоў адпачыць.
А ў гэты самы момант прабег паўз кучу касцей заяц. Косці страпянуліся, ускочылі, загаўкалі і памчалі даганяць зайца.
Так і з’явіўся на свеце хорт. Вось таму хорт — адны косці, ані грама мяса ў ім няма.
А куча мяса тым часам захацела есці. Пачала яна круціцца, пырхаць і ператварылася ў бульдога, які адразу ж пайшоў шукаць ежу. Вось таму бульдогі зроблены з аднаго мяса.
А калі гэта пабачыла куча шэрсці, яна пачухалася і таксама пайшла падсілкавацца. Так утварыўся сенбернар, які ўвесь складаецца з аднае шэрсці. А з рэшткаў гэтай шэрсці зрабіўся пудзель, які таксама ўвесь з адных лахманоў. Заставалася там яшчэ маленькая кучка шэрсці, дык з яе атрымаўся так званы «японец», або пекінскі сабачка.
Калі праз гадзіну вярнуўся Тварэц да сваіх трох кучак матэрыялаў, там ужо амаль нічога не заставалася. Застаўся там, праўда, адзін доўгі хвосцік, пара вушэй ад ганчака, чатыры кароценькія ножкі і доўгае, як у вусеня цела.
ПІто тут было рабіць?
I зрабіў Тварэц з усяго гэтага таксу.
Запомні гэта, Дашачка, і не вадзіся ні з хартамі, ні з бульдогамі, ні з пудзелямі, ні з сенбернарамі — гэта кампанія для цябе не падыходзіць.
Вось і ўсё!
Пра сабачыя звычкі
Тое, што я табе, Дашачка, сёння раскажу, гэта не казка, а чыстая праўда. Спадзяюся, што ты хочаш стаць адукаваным сабачкам і будзеш слухаць уважліва.
Шмат соцень і тысяч год назад сабака яшчэ не служыў чалавеку. Тады ж чалавек быў дзікі і жыць з ім было цяжкавата, і таму сабакі жылі зграямі, але не ў лесе, а на вялізных лугах, якія называюцца прэрыямі або стэпамі. Вось чаму сабакі да гэтага часу так любяць лугі і гойсаюць па іх так, што толькі вушы матля-
юцца.
Дарэчы, ці ведаеш ты, Дашачка, чаму кожны сабака тройчы круціцца вакол сябе, перад тым як легчы спаць? Гэта таму, што, калі сабакі жылі ў стэпе, ім трэба было спачатку прытаптаць высокую траву, каб уладкаваць сабе ўтульную пасцель. Так яны і робяць і да гэтага часу, нават калі спяць у крэсле, як,
напрыклад, ты.
А ведаеш, чаму сабакі ўначы гаўкаюць і пераклікаюцца? Гэта таму, што ў стэпе ім трэба было падаваць голас, каб не згубіць
уначы сваю зграю.
А ведаеш, чаму сабакі паднімаюць ножку перад кожным каменем, пнём або слупком і паліваюць яго? Так яны рабілі ў прэрыях, каб кожны сабака з іх зграі мог панюхаць і паз-
наць: «Ага, тут быў наш калега, ён на камені пакінуў свой подпіс».
А ведаеш, чаму вы, сабакі, закопваеце скарынкі хлеба і косці ў зямлю? Так вы рабілі тысячы гадоў назад, каб зберагчы кавалак на галодны чорны дзень. Вось бачыш, якія вы тады былі разумныя!
А ведаеш, чаму сабака пачаў жыць разам з чалавекам?
Было гэта так.
Калі людзі пабачылі, што сабакі жывуць зграямі, яны таксама пачалі жыць зграямі. I паколькі такая чалавечая зграя забівала многа-многа звяроў, вакол яе табара заўсёды было мноства костак.
Пабачылі гэта сабакі і сказалі сабе:
— Навошта мы будзем паляваць на звяроў, калі каля людзей костак хоць заваліся!
I з таго часу пачалі сабакі суправаджаць качэўі людзей, і так атрымалася, што людзі і сабакі жывуць разам.
Цяпер ужо сабака з’яўляецца членам не сабачай, а чалавечай зграі. Тыя людзі, з якімі ён жыве,— гэта яго зграя; таму ён і любіць іх, як родных.
Вось, а цяпер ідзі пабегай па лужку — гэта твае прэрыі!
Пра людзей
Нічога не зробіш, Дашачка, хутка ўжо станеш ты жыць у чужых людзей. Вось я і хачу табе сёе-тое расказаць пра людзей.
Шмат якія звяры гавораць, што чалавек злосны, ды і многія людзі кажуць тое ж самае, але ты гэтаму не вер. Калі б чалавек быў злосны і бяздушны, вы б не сталі сябрамі чалавека, засталіся б дзікімі і жылі ў стэпах. Але раз вы з ім сябруеце, значыць, ён і тысячы год назад гладзіў вас, і чухаў вам за вухам, і карміў вас.
Ёсць розныя віды людзей.
Адны — вялікія, гаўкаюць нізкім голасам, як ганчакі, і звычайна ў іх ёсць барада. Іх называюць татамі. Ты з імі вадзіся — яны важакі сярод людзей, і таму яны іншы раз могуць на цябе накрычаць, але, калі ты будзеш сябе добра паводзіць, яны цябе нічым не пакрыўдзяць, а, наадварот, будуць цябе чухаць за вухам. Ты ж гэта любіш, га?
Другі від людзей крыху меншы: гаўкаюць яны тонкім голасам, і мордачка ў іх гладкая і без валасоў. Гэта маці, і ты каля іх, Дашачка, трымайся бліжэй, таму што яны цябе і накормяць, і шэрсць расчэшуць табе, і наогул будуць аб табе клапаціцца, гладзіць і не дадуць цябе пакрыўдзіць. Іх пярэднія лапкі — гэта сама дабрата.
Трэці від людзей — зусім маленькія, крыху болей цябе, і пішчаць і вішчаць, як шчаняты. Гэта дзеці, і ты з імі таксама вадзіся. Дзеці дзеля таго і існуюць, каб гуляць з табой, і наогул наладжваць розныя вясёлыя свавольствы. Як бачыш, у чалавечай зграі ўсё вельмі добра наладжана.
Іншы раз ты будзеш гуляць па вуліцы з сабакамі, і будзе табе з імі добра і весела. Але як дома, Даша, як дома ты будзеш адчуваць
сябе толькі сярод людзей. 3 людзьмі цябе звяжа нешта больш цудоўнае і пяшчотнае, чым крэўнасць. Гэта «нешта» называецца даверам і любоўю.
Ну, усё. Бяжы!
Змест
Паштальёнская казка 3
Разбойніцкая казка 26
Птушыная казка 40
Вялікая паліцэйская казка 49
Вялікая доктарская казка 75
Пра сулейманскую прынцэсу
79
Выпадак з Лесуном
89
Выпадак з гаўлавіцкім вадзяніком
91
Выпадак з русалкамі
94
Сабачая казка
101
Казка пра вадзянікоў 112
Казка пра валацуг 120
Вялікая каціная казка 137
Як кароль купляў невядомага звярунчыка
137
Што кошка ўмела
146
Як сышчыкі лавілі Чараўніка
Як славуты Сідні Хол злавіў Чараўніка
158
Як судзілі Чараўніка
179
Канец казкі
181
Дашачка, або Гісторыя шчанячага жыцця 187
Як фатаграфаваць шчаня
215
Казкі для Дашачкі, каб сядзела ціха
219
Казка пра сабачы хвост
219
Чаму тэр’еры капаюцца ў зямлі
223
Пра Фокса
226
Пра Аліка
228
Пра доберманаў
229
Пра хартоў і іншых сабак
230
Пра сабачыя звычкі
232
Пра людзей
233
Літаратурна-мастацкае выданне
ЧАПЕК КАРЭЛ
Казкі і вясёлыя гісторыі
Для малодшага школьнага ўзросту
Загадчыца рэдакцыйнай групы Т. Л. Шумейка Рэдактар А. У. Б а р у т a
Мастацкі рэдактар У. К. Ф о к і н Тэхнічны рэдактар Л. В. Сторажава Карэктары Г. В. А л е ш к а, Л. A. А д а м о в і ч
Набор і вёрстка выкананы на камп’ютэрнай тэхніцы Дзяржаўнага прадпрыемства «Выдавецтва "Полымя"». Падпісана ў друк 09.03.97. Фармат 84 х 108.1/32Папера газетная. Гарнітура журнальная. Афсетны друк . Ум. друк. арк. 12,6. Ул.-выд. арк. 9,22. Тыраж 7000 экз. Выд. № 9386. Зак. 89
Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва "Полымя"'» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 432. 220600. Мінск, пр. Машэрава, 11
Надрукавана з арыгінал-макета заказчыка ў друкарні "Беларускі Дом друку".
220013, Мінск, пр. Скарыны, 79
Чапек К.
Ч 19 Казкі і вясёлыя гісторыі: Для мал. шк. узросту.— Мн.: Полымя, 1997.— 237 с : іл.
ISBN 985-07-0139-0.
ББК 84(4Чеш)
о

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.