• Газеты, часопісы і г.д.
  • Класны кіраўнік Дапам. для клас. кіраўнікоў сярэд. шк.

    Класны кіраўнік

    Дапам. для клас. кіраўнікоў сярэд. шк.

    Памер: 355с.
    Мінск 1956
    623.62 МБ
    
    АКАДЭМІЯ ПЕДАГАГІЧНЫХ НАВУК РС.ФСР
    ІНСТЫТУТ ТЭОРЫІ I ГІСТОРЫІ ПЕДАГОГІКІ
    
    
    
    
    
    
                    ОАСНЫ КІРАЎНІК
    
    
    
    
    ДАПАМОЖНІК
    ДЛЯ КЛАСНЫХ КІРАўНІКОў СЯРЭДІІІХ школ
    
    
    
    Пад рэдакцыяй Н. I. БОЛДЫРЭВА
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    ДЗЯРЖАЎНАЕ
    ВУЧЭБНАПЕДАГАГІЧНАЕ ВЫДАВЕЦТВА МІШСТЭРСТВА.АСВЕТЫ БССР
    
    МІНСК 1956
    
                         АЎТАРЫ ДАПАМОЖНІКА:
    
    
                       Н. I. Болдырэў (раздзел I), 0. С. Багданава (раздзелы IV і VIII), Р. Г. Гурава (раздзел II), A. I. Дулаў (раздзелы VI і X), Н. П. Егораў (раздзелы III і V), I. С. Мар’енка (раздзелы VII і IX).
                    У зборы матэрыялаў і ў падрыхтоўцы паасобных дадаткаў прымала ўдзел В. I. Петрова. Для другога выдання раздзел III перапрацаваны і дапоўнены I. С. Мар’енка, раздзел V — 0. С. Багданавай.
    
    
    
    
    
    
    
                               Пераклад з другога выдання
                    Вучпеддзяржвыдавецтва Міністэрства асветы РСФСР
    
    ПРАДМОВА ДА ДРУГОГА ВЫДАННЯ
    
    
       Роля класнага кіраўніка як арганізатара выхаваўчай работы ў класе і выхавацеля вучняў з кожным годам павышаецца. Да класнага кіраўніцтва штогод прыходзяць усё новыя і новыя масы совецкага настаўніцтва. Яны выконваюць пачэсныя і адказныя функцыі па комуністычнаму выхаванню падрастаючага; пакалення.
       Многія класныя кіраўнікі набылі багацейшы вопыт выха— ваўчай работы і з’яўляюцца сапраўднымі майстрамі комуністычнага выхавання. Аднак ёсць яшчэ нямала і такіх класных кіраўнікоў, якія адчуваюць сур’ёзныя цяжкасці ў арганізацыі і правядзенні выхаваўчай работы. Ім патрэбна штодзённая дапамога.
       Гэты дапаможнік і прызначан аказаць такую дапамогу. На аснове вывучэння і абагульнення вопыту лепшых класных кіраўнікоў аўтары дапаможніка даюць парады і ўказанні па найважнейшых пытаннях зместу, арганізацыі і методыкі работы класнага кіраўніка.
       Аўтары дапаможніка непасрэдна вывучалі сістэму работы класных кіраўнікоў у радзе маскоўскіх і перыферыйных школ (сярэдняя школа № 644 Масквы, сярэдняя школа № 310, Галіцынская сярэдняя школа Маскоўскай вобласці, іркуцкая сярэдняя школа № 15 і інш.). Вопыт выхаваўчай работы класных. кіраўнікоў гэтых школ атрымаў сваё адлюстраванне ў гэтым дапаможніку. У прыватнасці, у ім паказан вопыт работы такіх. класных кіраўнікоў, як М. С. Ганчарова, A. Н. Грэчуха, Н. Е.. Катлярова, В. Е. Сосіна, А. Г. Доўбыш, К. А. Архіпава, Е. СГогалева і інш.
       У гэтым дапаможніку выкарыстаны даклады класных; кіраўнікоў, якія паступілі на «Педагагічныя чытанні» Акадэміі педагагічных навук РСФСР і адлюстроўваюць вопыт выхаваўчай работы лепшых школ. Прадстаўлен вопыт класных; кіраўнікоў: мінералаводскай чыгуначнай школы № 3 3. М. Шылінай, Іркуцкай сямігадовай школы A. Н. Анціпіна, Купавінскай сярэдняй школы Маскоўскай вобласці A. А. Дз’яканавай,.
    
    дырэктара Большавяземскай сярэдняй школы В. В. Разумоўскай і інш.
       Пры падрыхтоўцы дапаможніка ў вбагуленым выглядзе і ў канкрэтнай форме выкарыстан таксама матэрыял кандыдацкіх дысертацый, прысвечаных праблеме класнага кіраўніцтва, і зборнікі артыкулаў аб рабоце класнага кіраўніка.
       Пры падрыхтоўцы другога выдання ў дапаможнік былі ўнесены некаторыя выпраўленні і дадаткі, У прыватнасці, пашыран матэрыял аб удзеле класнага кіраўніка ў ажыццяўленні задач політэхнічнага навучання, аб сумеснай рабоце класнага кіраўніка з піонерскімі і комсамольскімі арганізацыямі, аб атэістычным выхаванні школьнікаў.
       Зменены па сваёй структуры і зместу раздзелы аб арганізацыі вучнёўскага калектыву і аб выхаванні свядомай дысцыпліны ў вучняў. Улічваючы пажаданні чытачоў, аўтары дапоўнілі дадаткі да дапаможніка новымі матэрыяламі, закліканымі аказаць дапамогу класным кіраўнікам у арганізацыі і планаванні іх работы.
       Водзывы аб гэтай кнізе, а таксама паасобныя заўвагі і пажаданні прэсьба дасылаць па адрасу: Масква, Лобкаўскі завулак, № 5/16, сектар выхавання комуністычнай маралі Інстытута тэорыі і гісторыі педагогікі АПН РСФСР.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
                           Раздзел I                   ;
    
            РОЛЯ I ЗАДАЧЫ КЛАСНАГА КІРАУНІКА '
    
    
    § 1.      КОМУНІСТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ МАЛАДОГА ПАКАЛЕННЯ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ ЗАДАЧА СОВЕЦКАЙ ШКОЛЫ
    
       Пад кіраўніцтвам Комуністычнай партыі і Совецкага ўрада наш народ упэўнена ідзе да комунізма.
       „Ажыццяўляючы велічную праграму комуністычнага будаўніцтва, совецкія людзі дабіваюцца ўсё новых і новых поспехаў ва ўмацаванні эканамічнай магутнасці Совецкай дзяржавы, у стварэнні матэрыяльнай базы комунізма. Гэтыя поспехі шмат у чым залежаць ад павышэння комуністычнай свядомасці совецкіх людзей, ад выхавання нашага народа Ў духу вялікіх ідэй марксізмаленінізма. Комуністычная свядомасць значна паскарае тэмпы руху нашай краіны па шляху да комунізма, памнажае крыніцы сілы і магутнасці Совецкай дзяржавы. Таму комуністычнае выхаванне нашага народа і лерш за ўсё маладога пакалення складае найпершую, жыццёвую патрэбу совецкага ладу.
       Адной з асноўных папярэдяіх умоў падрыхтоўкі пераходу ад соцыялізма да комунізма з’яўляецца далейшы культурны росг грамадства, забеспячэнне ўсім членам грамадства ўсебаковага развіцця іх фізічных і разумовых здольнасцей. Вось чаму Комуністычная^ партыя ў ліку першачарговых задач паставіла задачу няўхільнага павышэння палітычнага і куль'турнага ўзроўню нашага народа.
       У вырашэнні гэтай задачы вельмі пачэсную ролю адыгрывае наша совецкая агульнаадукацыйная школа. Яна з’яўляецца асноўным звяном у сістэме комуністычнага выхавання маладога пакалення. Ажыццяўленне, на аснове рашэнняў XX з’езду партыі, у асноўным усеагульнай сярэдняй адукацыі ў гарадах і сельскай мясцовасці і пераход да ўсеагульнага політэхнічнага навучання значна пашыраць выхаваўчыя маг
    
    
    5
    
    чымасці совецкай школы. Усе нашы дзеці, падлеткі і юнакіг пачынаючы ад 7 і да 17 гадоў, будуць атрымліваць сярэднюю> агульную і політэхнічную адукацыю.
       Совецкая школа — гэта школа новага тыпу. Яна рыхтуе актыўных і свядомых будаўнікоў комунізма. Яна ўзбройвае падрастаючае пакаленне глыбокімі ведамі, фарміруе комуністычны светапогляд, высокія маральныя якасці, загартоўвае волю і характар нашай моладзі.
       У перыяд пераходу нашай краіны ад соцыялізма да комунізма выхаваўчая роля совецкай школы яшчэ больш узрастае. Совецкая школа рыхтуе падрастаючае пакаленне да жыцця,. да працы, да барацьбы за комунізм. Для вырашэння гэтай задачы трэба забяспечыць усебаковае развіццё нашых школьнікаў. Трэба не толькі ўзброіць іх рознастайнымі ведамі, але і забяспечыць ім політэхнічную падрыхтоўку, выхаваць іх у духу комуністычнай маралі, развіць іх фізічныя і мастацкія схільнасці. Таму выхаваўчая работа совецкай школы набывае зараз асабліва вялікае значэнне.
       Рашэнні XX з’езду КПСС прадугледжваюць далейшае павышэнне соцыялістычнага выхаваўчага значэння нашай агульнаадукацыйнай школы. Гэтыя рашэнні абавязваюць усіх работнікаў совецкай школы шырэй разгарнуць работу па комуністычнаму выхаванню маладога пакалення.
       У святле гэтых рашэнняў павышаецца роля і значэнне дзейнасці класных кіраўнікоў.
    
    
    § 2.      КЛАСНЫ КІРАУНІК — ВЫХАВАЦЕЛЬ ВУЧНЯУ
    I АРГАНІЗАТАР НАВУЧАЛЬНАВЫХАВАУЧАй РАБОТЫ У КЛАСЕ
    
      Кожны настаўнік совецкай школы побач з навучаннем займаецца і выхаваннем. I на ўроках, і ў пазакласны час ён імкнецца выхаваць з сваіх выхаванцаў высокаідэйных і культурных людзей, валодаючых асновамі навук, бязмежна адданых соцыялістычнай радзіме.
       Для аб’еднання выхаваўчых намаганняў усіх настаўнікаў дадзенага класа, для дасягнення адзінства ў іх патрабаваннях да вучняў дырэктар і прызначае аднагс з лепшых настаўнікаў класным кіраўніком.
       Класны кіраўнік мае ў дадзеным класе звычайна найбольшую колькасць урокаў. Ен вядзе гэты клас на працягу рада гадоў.
       Класны кіраўнік з’яўляецца бліжэйшым памочнікам дырэктара школы ў комуністычным выхаванні і навучанні школьнікаў, у згуртаванні вучняў у дружны калектыў. Ён забяспечвае планамернасць і арганізаванасць усёй выхаваўчай работы ў класе, забяспечвае адзінства патрабаванняў і выхаваўчых уздзеянняў на вучняў свайго класа з боку ўсіх на
    
    
    6
    
    стаўнікаў. Ен аб’едноўвае выхаваўчыя намаганні не толькі настаўнікаў, але і комсамольскай і піонерскай арганізацый, a таксама бацькоў вучняў свайго класа.
       Якасць навучальнавыхаваўчай работы нашай школы шмат у чым залежыць ад умелай работы класнага кіраўніка. У загадзе Міністэрства асветы РСФСР ад 1 кастрычніка 1947 г. «Аб увядзенні ў школах РСФСР «Палажэння аб класным кіраўніку ў школе» ўказана: «Вопыт работы лепшых класных кіраўнікоў паказвае, што ў класах, дзе класны кіраўнік добра ведае школьнікаў, чулы і спагадлівы да іх, штодзённа сочыць за навучаннем і выхаваннем іх, арганізуе і накіроўвае вучнёўскі калектыў, — амаль няма адсеву вучняў, адзінкавыя выпадкі непаспяховасці і парушэння дысцыпліны.
       У тыхжа класах, дзе класныя кіраўнікі выконваюць свае абавязкі фармальна, нярэдка вучні дрэнна наведваюць навучальныя заняткі, а некаторыя зусім выбываюць са школы, мае месца таксама вялікая непаспяховасць, нездавальняюча пастаўлена дысцыпліна»
       Выходзіць, паспяховасць і дысцыпліна ў класе шмат у чым залежаць ад таго, як у гэтым класе працуе класны кіраўнік, як ён арганізуе і накіроўвае вучнёўскі калектыў.
       Адной з асноўных умоў паспяховай дзейнасці класнага кіраўніка з’яўляецца сумесная работа яго з настаўнікамі свайго класа.
       Калі ён будзе разлічваць толькі на свае сілы і спадзявацца толькі на свой аўтарытэт, ён не даб’ецца поспеху ў згуртаванні вучняў у дружны калектыў і ў арганізацыі выхаваўчай работы.
       Нават вопытныя класныя кіраўнікі без падтрымкі іншых настаўнікаў класа не здолеюць дабіцца поспеху ў сваёй дзейнасці. У класе павінен дзейнічаць калектыў педагогаў з адзінымі патрабаваннямі да вучняў, з адзіным падыходам да іх. Арганізатарам, «душой» гэтага калектыву ў класе з’яўляецца класны кіраўнік. Ен дапамагае забяспечыць адзіны падыход да вучняў.
    
    § 3.      МЭТА I АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ РАБОТЫ КЛАСНАГА КІРАУНІКА
    
       Дзейнасць класнага кіраўніка складаная і шматгранная. Яна ахапляе шырокі круг задач і ажыццяўляецца пры дапамозе рознастайных метадаў.
       У наступных раздзелах гэтай кнігі будзе падрабязна расказана аб змесце, формах і метадах работы класных кіраўнікоў у розных класах.