Генрьіх ДАЛІДОВІЧ
кліч
РОДНАГА ЗВОНА
л\ /р /р /р <р л\ <р »Р <Т» Л> /р/р гр «гТ> /р *т» /р ЛЧ /Хч /р/р /р/р гр /р лч
Генрых ДАЛІДОВІЧ
КЛІЧ
РОДНАГА ЗЁОНА
Раман-хроніка
МІНСК “ЮНАЦТВА” 2000
УДК 882.6-93
ББК 84(4Бен)6-44
Д 15
Мастак А. Ю. КАЖАНОЎСКІ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Твор выдадзены пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва
ISBN 985-05-0359-9
© Далідовіч Г В , 2000
© Кажаноўскі А. Ю., афармленне, 2000
Прысвячаю Міколу Ермаловічу, натхніцелю і дарадцу гэтага твора
Тут схадзіліся плямёны Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш зваяваць, А нас цяжкаў сэрца раніць, Пад прыгон узяць навек, Нашы скарбы апаганіць, Душу вынесці на здзек, Кабу віры той ашукі Знішчыць нашы ўсе сляды, Каб не ведалі і ўнукі, Хто такія іх дзяды...
Якуб Колас
КНІГА ПЕРШАЯ
МІР СЯРОД ВАЙНЫ
Раздзел першы
I
3-пад Гары, альбо Гарбоў', ішло-кацілася сюды, на раўніну, цяжкое рэха ад металічнага лязгату, чалавечых крыкаў і стогнаў, ад конскага храпу. Праўда, з кожнай хвілінаю гэтае рэха ўсё больш аддалялася і глушэла.
Сонечна-яркі, з блакітнаватым мроівам, спякотны дзень паволі згасаў і атухаў, на ўзгоркі з камянямі і на горныя спадзістыя адхоны, парослыя шызаватым борам, нясмела, але няўхільна поўз цень, а з ім і прыцемак, ды па-ранейшаму было душна, выядаў вочы пот, а заадно мляўка пахла ад лужын нагрэтай крыві.
Усяслаў, зняўшы амаль з мокрай ад поту галавы шлем, сядзеў на каленях на ператаптанай коньмі і людзьмі жвірыстай зямлі і няўцешна-пакутліва пазіраў на цёмнавалосага юнага, яшчэ са светлаватым пушком малойца. Той — цяпер вызвалены ад ратных даспехаў, у шэра-карычневых мяккіх ботах з бліскучымі шпорамі, у сініх нагавіцах і белай кашулі, яшчэ ^а-маладому вузкаваты ў плячах — ляжаў на спіне на сваім карзне і нібы спаў. Але па тым, які быў доўгі ад нерухома выцягнутых ног, з вялікай чырвонай плямінаю на грудзіне, белы на твары і з упалымі вачыма, было відаць іншае: ён не проста прылёг у цяні ад вялізнага валуна, а быў мёртвы.
Вакол — на раўнінным полі за камянямі і каля пакалечаных коней — чуліся пакутлівыя ўздыхі, енкі і просьбы даць кроплю вады параненых і знясіленых гарачым сонцам воінаў з абодвух лагераў. Паволі па адным і купкамі, самі альбо на спіне сябрука ці на насілках вярталіся з поля бою знявечаныя валынскія і галіцкія ратнікі, цягнуліся да блізкага Сана, каб у яго плыні апаласнуць рукі і твар; здаровыя і вынослівыя вялі пад вартаю палонных. Ды Усяслаў не зважаў ні на кога, адрачона пазіраў на знаёмы дарагі і мілы з Ma-
fa р a, Гарбы — Карпаты.
К а р з н о — княскі плашч.
ленства, а цяпер застылы твар — перад ім ляжаў не проста нябожчык, а княжыч, апошні сын навагародскага князя...
Ачуўся Усяслаў толькі тады, калі хтосьці апусціў на яго плячук дужую, але заадно і лагодную руку. Ён міжволі падняў галаву: па знаёмых жоўтых ботах, па сінім карзне, па дарагіх даспехах, што блішчэлі паміж поламі карзна, адразу пазнаў: гэта-— сам тутэйшы гаспадар, князь Даніла. Побач — белыя конскія ногі, а таксама боты князевых целаахоўнікаў. Усяслаў паспрабаваў падняцца, але той поціскам далоні затрымаў яго і, здаецца, сам сумотна пазіраў на маладога княжыча, для якога сённяшняя бітва была першай і заадно апошняй — як сказалі яму, Усяславу, маладому княжычу ўцэліў мячом у шыю венгерскі рыцар.
— Обморок? — запытаў Даніла.
Усяслаў павёў туды-сюды галавою:
— He. Горш. 2
— Преставнлся?
Ён хітнуў галавой: якраз так. Хацеў сказаць: “Кажуць, упаў ад удару з каня і паспеў толькі прамовіць падбегламу дружынніку: “Мой бедны бацька...”, але вымавіць такое не было сілы.
— Все в руках Божннх...— уздыхнуў Даніла.— Господь даша — Господь взяша. Печалуюсь, что сне сегодня...
Усяслаў добра зразумеў, што сказаў і што мог яшчэ дадаць тутэйшы валадар, які папрасіў іх, навагародцаў і іхняга суседа-саюзніка Міндоўга, памагчы абараніцца ад войска венгерскага караля Бэлы і пляменніка Расціслава. Даніла-князь радаваўся за выйгранае пабоішча, бо сёння адразу забіў двух зайцоў — удала запыніў больш чым трыццацігадовую бацькавую і сваю крывавую спрэчку з венграмі і палякамі ды яшчэ даўжэйшае суперніцтва са сваімі князямі і баярамі, на гэты раз адолеўшы сына чарнігаўскага князя — зяця караля Бэлы. Даніла-чалавек засмучаўся, што загінуў сын таго, хто пачуў не толькі вушамі, але і душой ягоную просьбу. Канечне, Даніла — князь і чалавек у адной асобе — не мог не падумаць і пра далейшы лёс Навагародскай зямлі, якую ён лічыў сваім уладаннем: навагародскі князь Ізяслаў стары, а яго адзіны наступнік напаткаў тут смерць...
Усяслаў яшчэ ніжэй схіліўся над княжычам.
— Цяжка будзе князю Ізяславу вытрываць тако$ гора,— зноў падаў голас Даніла.— Ніякіх слоў чалавека і брата не хапае, каб
Правапіс згодна аўтарскага погляду.
2 Памер?
Гэтая бітва адбылася ў жніўні 6753 года, альбо ў 1245 па сйнняшнім календары.
Князі называлі адзін аднаго братам, хоць і не былі такой раднёю.
хоць крыху суцешыць. Толькі, можа, адзін Бог уратуе яго і захавае яму дух.
Даніла зноў недагаварыў, думаючы, мабыць, пра сваё, запаветнае: за апошнія восем гадоў загінулі ўсе тры сыны навагародскага князя. Старэйшы паў пры бацьку, калі з Міндоўгам і во гэтым Данілам хадзілі на Конрада Мазавецкага, серадольшы загінуў летась, калі яны, навагародцы, разам з Міндоўгам адбівалі адзін з крыжацкіх нападаў на іхнія землі, а вось самы малодшы, які супраць бацькавай волі рваўся загартавацца ў сённяшняй бітве, пакінуў гэты свет тут, на галіцка-валынскай зямлі.
— Скажу шчыра, ваявода, я марыў парадніцца з князем Ізяславам,— уздыхнуў Даніла.— Слаўнага вашага княжыча бачыў я сваім зяцем, мужам маёй Дабраслаўкі...
Гэта значыла тое, пра што ён, Усяслаў, часта гаварыў з князем Ізяславам: Даніла пастараецца прыслаць да іх у Навагародак дачку. Каб яна паспрыяла вярнуць Навагародскую зямлю пад бацькаву руку. Рэч даўно ўжо вядомая: княскія жаніцьбы, сваяцтвы былі, ёсць і будуць не толькі па каханні, але і па задуме князёў ды ўладных баяраў.
3 Усяслававай душы вырваліся нямыя боль і пакута — ён на ўсю грудзіну ўвабраў настоенага гарачынёй і пылам паветра, а пасля цяжка выдыхнуў; плечы ягоныя ссутуліліся, а вочы затуманіліся слязьмі. Ён упершыню за сталыя гады заплакаў — моўчкі, скупымі, але адчайнымі за заўтрашні лёс роднай зямлі мужчынскімі слязамі.
— Будзь, ваявода, такі ж мужны ў бядзе, які ты стойкі ў баі,— прамовіў Даніла і нечакана забраў з плечука руку і, здаецца, падаў сваім людзям знак.
Тут жа Усяслаў пачуў над сабой чужое дыханне — маладыя дужыя мужчынскія рукі падхапілі яго, паставілі на ногі. Ён стаў побач з Данілам — абодва амаль аднагодкі (Даніла быў крыху старэйшы), рослыя, некалі з цёмнымі, але цяпер ужо з пасярэбранымі валасамі і бародамі.
— Вядуць палоннага Фільнія,— паказаў яму вачыма Даніла.— He варта, каб вораг бачыў наш адчай і смутак. Няхай лепш бачыць нашу непахільнасць.
Фільній — вядомы венгерскі палкаводзец. Канечне. ж, марыў сёння выйграць бой, замест ваяўнічага і грознага Данілы (а такім валынскі князь стаў для Еўропы і папы рымскага ў 1237 годзе, калі ён ушчэнт разбіў крыжакоў-набрыднікаў каля Драгічына) пасадзіць тут на пасад паслухмянага сына чарнігаўскага князя, але вось цяпер клыпаў не як пераможца над славутым князем і тайны ўладар гэтага краю, а як пабіты і запалонены няўдачнік. Усяслаў бачыў яго разы два, дык пазнаваў знаёмае аблічча: пажылы, на гадоў сем старэйшы за Данілу, смуглявы, з вялікімі чорнымі вусамі і выгале-
ным падбародкам, з кароткімі валасамі і ў дарагой бліскучай стальной кірасе, паверсе якой быў шаўковы бурачковы плашч.
— Ну што, барон? — калі дружыннікі падвялі яго сюды, уджаліў Даніла.— Добра падсыпалі мы табе?
— Каб не Мендог і не яны,— павёў той вачыма па Усяславе,— дык, можа, герцаг, не я тваім, а ты быў бы маім палонным.— Апусціў галаву, зірнуў на мёртвага княжыча.— А ты, ваявода, дарэмна прынёсся са сваіх лясоў памагаць: герцаг Даніэль — не толькі наш, але і ваш, навагрудскі ды літоўскі, вораг. Мы, каб перамаглі сёння, на вашы землі не пасягалі б, а вось герцаг пасягаў і будзе пасягаць...
— Змяя ты, барон,— ухмыльнуўся Даніла.— Калі ўсходні тыгр Батыга падыходзіў да Кіева, я сам прыехаў да вас, прасіў-маліў: памажыце адбіцца ад бязлітаснага звера. Вы ж спачувалі, ахалі ды охалі, але і^е пакраталі нават пальцам. Мабыць, думалі: Батыга паб’е Данііла , а да нас праз Гарбы не палезе. He выйшла па-вашаму, той знішчыў старажытны і слаўны наш Кіеў, віхурай пранёсся па галіцка-валынскай зямлі, пераваліў праз горы і паразганяў вас як мышэй. Цяпер вы акрыялі, дык рашылі пажывіцца, лічачы, што ў нас ужо няма сілы даць здачы. Ажно, бачыш, мы знайшлі яе. I не ўдасца вам сутыкнуць нас, праваслаўных, ілбамі...
Усяслаў добра разумеў Данілаву злосць: нядаўна ён сватаў свайго старэйшага сына, Льва, да дачкі караля Бэлы, але з гэтага нічога не выйшла: Бэла не хацеў умацоўваць уладнага ды славалюбівага суседа-суперніка, насуперак яму парадніўся з беглым сынам чарнігаўскага князя — як са сваім наёмнікам і стаўленнікам на гэтых во землях.
— Здаецца, гэты юны герцаг — апошні сын герцага з Навагрудка? — запытаў Фільній ва Усяслава, як чутно было, маючы неблагія звесткі пра бліжэйшыя славянскія землі.
— He пляці інтрыг, барон,— абсек яго Даніла.— Яшчэ раз скажу: пасварыць нас табе не ўдасца. Цяпер сам час змушае нас і навагародцаў быць разам.
— Вам і разам не ўстояць супраць воінаў веры Хрыстовай і мангольскага тырана,— ухмыльнуўся той.— Выбар для цябе, герцаг, невялікі: альбо немінучая пагібель, альбо быць пакорлівым васалам Батыя! Які ты не горды, але станеш перад ім на калені, як той жа вялікі князь уладзімірскі Яраслаў, які літаральна выпрасіў у
' Маецца на ўвазе тое, што Батый меў пайцзу (вярыцельную грамату) з вышэйшым у манголаў рангам — з адбіткам галавы раз’юшанага тыгра.
У летапісах і ў гістарычнай, мастацкай літаратуры рознае найменнетых асоб: Данііл — Даніла, Бату — Батыга — Батый, Міндоўг — Мендог, Войшалк — Войшаль... Тут і далей аўтар выяўляе свой погляд на гэтыя імёны.
сталіцы Залатой Арды ярлык на княжанне ў сваёй зямлі. Так вымольваў, такую падакляраваў багатую даніну, што Батый падкінуў яму з міласціны яшчэ і руіны вашага славутага Кіева!..
— Гэта не твае, барон, а нашы, славянскія, клопаты,— ускіпеў у душы, але стрымана працадзіў скрозь зубы Даніла.— Нам самім рашаць: ці ісці на пагібель, ці... 3 кім-кім, а з табой, вераломным, не буду раду трымаць, што рабіць. Ды ты, барон, цяпер пакланяешся мне, станеіп перада мной на калені, каб я не кінуў цябе ў загарадзь да галодных псоў. Злы я на цябе вельмі: шмат ты патаптаў маёй зямлі, пабіў маіх людзей. Нават параненых вояў не шкадаваў, даколваў і дарэзваў!
— У Марса свае законы, герцаг,— скурай адчуў Фільній, што жорсткі Даніла сваіх слоў проста так не кіне на вецер.
— Я не горш за цябе, барон, ведаю гэта. Але да параненых павінна быць у пераможцы літасць і спагада. Ты ж парушаеш і чалавечую спагаднасць, і законы сваёй веры, звыш меры неміласэрны.— I да дружыннікаў: — Вядзіце і бярыце на ланцуг! Вока з яго не спускайце! Я пагляджу, як цяпер са мной будзе гаварыць гардавус Бэла! I ляхам ды крыжакам няхай гэта будзе ўрок! — Прытуліў Усяслава, давёў да ягонага каня.— Разам мы, ваявода, сіла!
Даніла падаў знак — дружыннікі падкінулі Усяслава на мяккае лямцавае з сярэбранай акантоўкай сядло; ён як трымаў на сагнутай левай руцэ свой бліскучы шлем з узорыстай насечкай, так і не падымаў яго; чацвёра юных навагародскіх дружыннікаў — два спераду і два ззаду — паднялі і паняслі на карзне забітага княжыча. За імі панурыста пакрочыла княжычава і яго, Усяславава, варта.
3-пад Гары цягнуліся і цягнуліся параненыя; здаровыя вялі на павадах альбо конна гналі перад сабой сваіх і чужых скакуноў — сталыя, абабітыя ўжо ў сечах коні крочылі стомлена, але паважліва, нібы знатныя, не скораныя і ў палоне воі, а вось іхнія маладыя, ашалелыя ад нядаўняга пабоішча, крыкаў, стогнаў і паху крыві суродзічы — найперш венгерскія і польскія выпешчаныя ды свавольныя жарэбчыкі — мітусіліся, таўкліся адзін з адным ды з перапуду стрыглі раз за разам вушамі.
Князь Даніла, седзячы на пазалочаным сядле, ехаў на любімым арабскім белым скакуне побач, але ўжо моўчкі. Мінулі рыхлы ад тысяч конскіх ног жвірысты пляц, а потым перамяшаны з зямлёй прыбярэжны луг, што сённяшняй раніцай быў яшчэ зялёны ад травы. На бела-жоўтым пясчаным беразе, дзе звычайна грэюцца на сонцы, корпаюцца ў пяску дзеці, Даніла запыніўся — ягоныя маладыя дружыннікі адразу ж падбеглі, памаглі спешыцца яму і Усясла-
Ганарлівец.
ву. Грузнучы ботамі ў мяккім і сыпкім рачным пясчаніку, яны пайшлі да броду, кудой перапраўляліся на гэты бок; Даніла, зняўшы шлем і перадаўшы яго дружынніку, першы ступіў у ваду, апаласнуў рукі, твар, валасы і шыю.
— Ух! — усцешыўся, выпрастаўшыся.— Вада — жыватворная!
3 шумам, узбіваючы пырскі вады, увайшлі і ўбеглі з-за іхніх спінаў у раку сасмяглыя коні, але ім не давалі шмат піць, толькі дазволілі некаторым з іх упасці і закачацца, падняць угору ногі з бліскучымі падковамі на капытах, змыць з сябе пот і пыл, ад чаго вада ў Сане стала зусім мутнай.
’’Канечне,— падумаў Усяслаў,— добра было б і ім, людзям, скінуць з сябе цяжкія даспехі, скажам, вось яму — зіхоткую, сямтам апырсканую чужой крывёй кальчугу, шырокі скураны пояс з сярэбранымі бляшкамі, на якім вісеў падарваны князем Ізяславам прыгожы і трывалы меч (падарунак гэты быў яшчэ гадоў дзесяць таму, калі князь, Рада і веча блаславілі яго быць навагародскім ваяводам),— а заадно мяккую, але потную паддзёўку, нырнуць да халоднага дна, каб змыць з сябе ўсё непрыемнае і набрацца ад зямлі і жывой вады новай сілы. Ды цяпер не да гэтага”.
— Хадзем, ваявода,— прамовіў Даніла і, паглыбляючыся па калені, запрасіў яго на той бераг, у свой стан.
Усяслаў пакрочыў за ім — імклівая халаднаватая вада зносіла ўбок, але заадно асвяжала ногі, а пасярод ракі і паясніцу.
— Цёплай вады, свежую апратку і шацёр ваяводзе,— на беразе адразу загадаў сваёй чэлядзі галіцка-валынскі валадар.
— Дзякуй, князь,— сказаў яму Усяслаў,— але я не магу застацца тут нанач. Мушу, як толькі пасвяжэе, падацца ў дарогу. Шлях няблізкі, дні спякотныя — трэба давезці княжыча як мага ў лепшым выглядзе.
— Разумею цябе,— сёння, як ніколі, той быў памяркоўны,— Зараз жа мае людзі паскачуць у Яраслаў, зробяць ладдзю і прывязуць з пограбаў старога лёду, потым пачаруюць мае лекары — княжыча адправіш, як і хочаш, уночы. Але сам затрымайся, дарога твая доўгая, дагоніш сваіх яшчэ на Берасцейскай зямлі.— I, наблізіўшыся, каб ніхто не пачуў, прашаптаў: — Хачу аддзячыць табе шчыра і шчодра. Баяры мае казалі: князь Ізяслаў гардавусам стаў, не прыйдзе памагчы і цябе не пусціць. Але ты прыйшоў і Міндоўга прывёў.
— Мендог сам прыйшоў,— адказаў Усяслаў, не хочучы нагаворваць на суседа-саюзніка, якога даўно ўжо недалюблівае Даніла, a то і лічыць за аднаго з самых небяспечных ворагаў: былі на тое свае прычыны.
' Князёў-нябожчыкаў у старажытнасці везлі на санях альбо неслі ў ладдзі.
— Хоць вы ўступілі ў бой пазнавата, але ваш прыход добра падняў наш дух і ашаламіў уграў ды ляхаў,— прызнаў горды Даніла.
— Ты, князь, хораша сказаў Фільнію: цяпер нам трэба быць разам супраць ворагаў, што абкружылі з усіх бакоў,— прамовіў негаваркі Усяслаў і тое, пра што думаў, і для таго, каб усыпіць Данілаву насцярогу да іх, навагародцаў.
— Дзякуй, Усяслаў,— сказаў Даніла, усцешыўся.— Мой сябар маленства, кароль Бэла, бач, палічыў: мы цяпер зусім слабыя, дык ён возьме мяне голай рукой і пасадзіць на маё месца зяцька Расціслава. Свярб^ць яму ўсё ж дадаць да свайго тытулу “рэкс Галіцыэ эт Ладамірыэ“ , хоць яшчэ яго бацька ведаў: не ўдасца ім гэта. Вось чаму мы і невялікай сілай, у тры тысячы конных і пяцьсот пешцаў, стаялі насмерць. А калі ўгры і ляхі, прадчуваючы перамогу і спажыву, кажу, угледзелі пыльную хмару ад ног вашай конніцы, дык разгубіліся і пабеглі.— I зусім шэптам: — Шчыра дзякую, Усяслаў, і за мой паратунак. Вельмі ж ціснулі ўгры, мае дружыны пачалі адступаць — мусіў сам кінуцца ў гушчу бою... Каб не твая падмога, дык, можа, і паланілі б, аддалі б на згубу Расціславу...— Прыхіліў і пацалаваў.— Я твой вечны даўжнік, дружа!
Іншым разам Усяслаў, можа, і ўсміхнуўся б: што бывае вечнае ў людзей, тым больш у князёў? Сёння, калі рады і вясёлы, той-сёй з іх дзякуе, а заўтра...
Усяслаў добра ведаў Данілу яшчэ з часоў першай сутычкі з мангольскімі набежнікамі на Калцы, калі яны, маладыя, былі як след пабітыя і ледзь выратаваліся ўцёкамі (параненага ў грудзіну Данілу выімчаў верны конь); за апошнія дваццаць гадоў яшчэ болей пазналі адзін аднаго ў розных баях і спрэчках — не раз плячо ў плячо хадзілі на яцвягаў, на Конрада Мазавецкага, адбівалі крыжакоў і нават прыйшлося сутыкнуцца ў баі адзін з адным. Да слова, тады, калі яны, навагародцы разам з літоўскімі князямі, рашылі памагчы Пінску, калі той сабраў досыць вялікую кааліцыйную сілу супраць Данілы: пінянам надакучыла ўжо зацяжное пасягненне паўднёвага суседа. Праўда, сталыя і хітрыя галіцка-валынскія верныя баяры падказвалі мала^ому Данілу, як раз’яднаць іхнія сілы, зноў падпарадкаваць Пінск , але з таго часу піяне затаілі помсту і тайна саюзяцца з Навагародкам і з Міндоўгам, дазваляючы таму і іншым літоўскім князям набягаць праз іхнія землі на Данілавы ўладанні. Праўда, піняне ў той жа час не замінаюць Данілу і яго брату Васільку ісці ў пагоню за літоўцамі, а пасля “святкуюць" разам з паўднёвым уладаром перамогу. Палітыка. Яны — употай змоўленыя навагародцы, ваўкавысцы, свіслачане, слонімцы, піняне, ту-
1 “Кароль Галіцыі і Валыні” (лац.).
Гэтыя падзеі гісторыкі пазначаюць 1228-ым, 1229-ым, ато і 1230-ым годам.
раўчане і берасцейцы — былі пільныя і добра сачылі, каб і Данілу аслабляць, і літоўцаў не ўмацоўваць, каб спакваля набірацца моцы самім. Адным словам, Даніла і Усяслаў няблага ведалі, хто мае якія звычкі і нораў, сілу і спрыт, развагу і рашучасць. Што да Данілы, той лагодны і шчодры, калі ўсё выходзіць так, як ён хоча, але калі штосьці не па ім, дык тады гнеў і жорсткасць ягоныя не ведаюць межаў. Хіба не пра гэта гаворыць тое, як ён у свой час абышоўся з цесцем Мсціславам: той са сваёй сілаю памог выгнаць чужаземцаў, асядлаць некаторых непакорлівых і мяцежных баяраў, узвысіў над Галіцка-Валынскай зямлёю, вадзіў яго на Калку, а ён адплаціў таму чорнай няўдзякай — праўда, потым пасля Мсціслававай смерці, наракаў, што іх перасварылі некаторыя зламысныя баяры: маўляў, уладны цесць хацеў яго мець толькі за васала...
— Затрымайся, Усяслаў,— прамовіў Даніла.— Хачу штосьці сказаць табе, а пра штосьці запытаць і пачуць ясны адказ...
2
Майстравыя людзі хутка паставілі драўляныя падпоркі, нацягнулі вяроўкі, абкрылі скурамі, дыванамі — неўзабаве ўжо стаяў шацёр на палавецкі манер для Усяслава.
Ён, распрануты да пояса, мыўся пад струменем цёплай вады, што ліў са збана яму на шыю і рукі ягоны верны дружыннік-ахоўнік Цішук, фыркаў, асвяжаўся, хоць сёння ад асалоды не цешыўся: не мог ні на хвіліну забыць княжычавай пагібелі. Калі зажмурваўся — і на дварэ, і потым у шатры, лежачы на палавецкіх пухавіках,— зноў і зноў, нібы на выяве малявальніка, бачыў карціну сённяшняга бою на той час, на які ён заспеў яго. Вось так, заплюшчыўшы вочы, бачыш увечар грыбы ці ягады, што збіраў удзень.
Калі ягоная дружына пасля полудня перайшла Сан, мінула ўжо досыць ускапычаны луг, дык на жвірыстай раўніне і на камяністым перадгор’і яны ўбачылі стракаты і яркі вялізны людскі і конскі мурашнік — у ім вялікія мурашы ў даспехах спляліся па адным і малымі ды вялікімі гуртамі, калолі-дубасілі адзін аднаго коп’ямі, мячамі і сякерамі — нават у тупаце конскіх ног было чуваць, як там крычалі-енчылі-стагналі людзі, як звінела жалеза і сталь, і на вачах падалі на зямлю ўсё новыя і новыя забітыя ці параненыя.
Усяславу было даволі аднаго зацяжнога налоўчанага ваяводскага позірку, каб убачыць: князю Данілу — нявыкрутка. Няма ўжо ягонага рэзерву, няма ўжо яго самога на кіруючым узвышку каля княскай харугвы, усе — і маладыя, і самыя загартаваныя дружыннікі — у баі. Каб вораг не адкінуў і не ўтапіў у Сане, яны біліся зацята і адчайна — як князевы воі ў бліскучых даспехах, а некаторыя.
найбольш выбітныя, і з залатым ланцужком на грудзіне, так і апалчэнцы, прыкарпацкія руснакі ды гуцулы ў белых, вышытых на спіне кашулях, у сініх і чырвоных шараварах і ў шарсцяных панчохах ды чорных мяккіх чунях, узброеныя самым нечаканым чынам — сякерамі з доўгімі тапарышчамі, кінжаламі, лукамі, а таксама і арканамі. На іх насядалі простыя і знатныя венгры — з іх многія былі,здаецца, у палавецкіх аблямаваных шэрсцю каўпаках, у кафтанах ды ў шараварах, нават з палавецкімі шаблямі.
“Ці абрабавалі ўгры палавецкага хана Кацяна, калі той папрасіў у іх паратунку ад Батыгі,— мільганула думка ва Усяслававай галаве,— ці полаўцы сілай змушаныя ісці са зброяй на саюзнага ім Данілу?”
Разам з венграмі лезлі напралом нямецкія рыцары ў вялізных шлемах з адтулінамі для вачэй і рота, у бліскучых панцырах і шчытах з залатой насечкаю, а таксама насядалі крыжакі ў белых мантыях ды манаскія ордэнцы,на харугвах якіх была намаляваная сабачая галава з палаючым факелам у зяпе (можа, і ад таго іх празвалі псамі-рыцарамі).
Далей, на ўзвышку, быў стан варожага палкаводца: там узвысілася блакітная харугва з залатой каронаю Стэфана, якую неслі два ангелы. Паблізу харугвы стаяў знатны коннік — мабыць, венгерскі палкаводзец. Можа, і Фільній: чуткі як пра яго храбрасць, так і пра яго жорсткасць даходзілі і да Навагародка. Добра бачачы зверху, як пад бел-чырвона-белымі харугвамі набліжаецца, імкнецца на падмогу Данілу Усяславава конніца, той занерваваўся, штосьці закрычаў, замахаў рукамі —туды-сюды, у розныя бакі, паскакалі яго пасланцы, каб, канечне ж, перадаць старшым дружын ягоную новую каманду і перацягнуць больш сілы сюды: за імі спяшаліся і Міндоўгавы дружыны.
Хоць быў не маладзён ужо, не раз і не два біты, паранены ў баях і сутычках, аднак і цяпер Усяслаў адчуў трывожны прыліў хвалявання і страху перад хуткай сечай — і за сябе, і за моладзь; каб аспакайнець і стаць цвяроза разважлівым, ён, як заўважаў, а за ім услед і ягоныя дружыннікі, на хаду залішне бязлітасна білі, аглушалі абчапляных жалезам рацараў — тыя ці то спрабавалі падняцца на ногі ці, хістаючыся, пляліся на поле бою, каб ударыць галічанам і валынцам у спіны. Усяслаў падаў знак сваім трубачам — пачуўшы баявы кліч навагародцаў, дружыннікі князя Данілы пачалі расступацца, пакідаць ворага перад свежай сілаю; Усяслаў адціснуў княжыча ўбок, а ягоныя дружыннікі галопам уклініліся ў ры-
' Тагачасная жонка Данілы Галіцкага была дачкой былога наўгародскага князя Мсціслава Удалага і унучкай палавецкага хана Кацяна.
царскі стан і адразу ж молада пацяснілі ашаломленых рыцараў. У бой навагародцаў павёў тысяцкі Бялян.
Застаўшыся ў тыле з княжычам і аховаю, пакрысе ўтаймоўваючы хваляванне, Усяслаў ужо не траціў позірк на ўсё поле бою, a ўчэпіста засяроджваў яго на мечаванні малых і вялікіх гурткоў, вызначаючы, куды трэба перакінуць сваю сілу. Вось цяпер ён ужо ваўсю адчуў стальны звон, конскі храп, людскія енкі і крыкі. Воі, пераадольваючы страх і набіраючыся злосці ды няшчаднасці (не заб’еш ты — заб’юць цябе, пасягнуць на тваю сям’ю і на тваё дабро), лаяліся, абражал^ яшчэ адны адных:
— Элёрэ! Бауран!
— Бжыдаль!
— Гндь! 4
— Зобачце: Навагрудэк!
— Элёрэ! Батрац!
-— Фрыш драуф!
— Аусгаррэн! 7
— Айн блёфэр кэрл! Айн троттэль!
— Гавкай-гавкай, гмдь! Нагавкаеш!
— Геть, гвдота! Геть, поснпака!
Абмацваючы вачыма поле бою, Усяслаў вышукваў: дзе ж знаёмая Данілава харугва, дзе яго знаёмае карзно? I нечакана ўбачыў у людской гушчэчы: Данілу з невялікай купкай людзей абкружылі венгры, той са сваімі дружыннікамі адчайна б’ецца, аглушае, скідвае з коней усё новых і новых ворагаў, але вось некалькі пешцаў злаўчыліся і сцягнулі Данілу за карзно з каня.
— Бачыш, княжыч? — запытаў Усяслаў.
— Што? — з маладым, неўтаймоўным хваляваннем усклікнуў той.
— Угры палоняць князя Данілу, паказаў мячом туды, дзе з дзесятак венгерцаў спрабавалі абваліць і жывога звязаць разгарачанага галіцка-валынскага^ўладара.— Трэба адбіць яго.
— Мілы дзядзька! — аж падскочыў у сядле малады княжыч, замахаў мячом.— Дазволь мне выратаваць князя Данілу!
' Наперад! He бойся! (венг.)
’ Пачвара! (польск.)
4 Гад! (укр.)
Глядзіце: Навагрудак! (польск.)
Смялей наперад! (ням.)
Трымацца да канца! (hum)
Прыдурак! Абэлтух! (ням.)
Прэч, брыда! Прэч, паслугач! (укр.)
9
Дзядзька (пястун) — выхавацель.
— Паспееш яшчэ праліць нечыю ці сваю кроў,— ужо спакойна прамовіў ён.— Было і яшчэ будзе шмат сечаў ды пабоішчаў.
— Але павінен жа я калі-небудзь праверыць руку не толькі ў гульні, але і ў баі! — не мог спакойна ўседзець у сядле той, з мужчынскай зайздрасцю бачачы, як яго аднагодкі скульваюць з коней рыцараў.
— Князю трэба не толькі твая дужая рука, але і ясная, разумная галава,— усё не дазваляў выхаванцу рынуцца ў атаку Усяслаў.— Глядзі ўважліва за боем, вучыся бачыць, як ён ідзе, думай, што і як рабіць, каб пераламаць яго на сваю карысць. Суцішвай эмоцыі і парывы, развівай здольнасці страціга. Ты ж — наш будучы князь!
— Я так ніколі не пабуду ў баі,— надзьмуўся той.— Да сівых валасоў буду отракам, тваім вучнем,— а пасля нечакана, парушаючы дамову з бацькам, неслух рэзка тузнуў свайго каня, ударыў яго шпорамі і свавольна панёсся туды, дзе на валаску вісеў лёс князя Данілы. Канечне ж, нарэшце хацеў паадолець свой першы, самы вялікі страх перад першым сур”ёзным боем і заадно молада хацеў паказаць усім, што ён смелы і добра ўжо навучаны, варты таго, каб на яго ўсе, найперш равеснікі яго юнай дружыны, а таксама і князь Даніла са сваімі баярамі, глядзелі ўжо як на харобрага!
“Ну, княжыч, пачакай! Падсыпле табе князь!” — з такой помслівай думкай Усяслаў кінуўся ўслед за выхаванцам-неслухам — каб прыкрыць яго. Той са сваёй аховаю (а ўзначальваў яе Усяславаў зяць, баярын Васілёк) уклініўся ў непрыяцельскі гурт, сек-церабіў дарогу да князя Данілы; Усяслаў замечаваў і заадно намагаўся бачыць княжыча хоць краем вока, крычаў, каб ён вярнуўся ў тыл, ды той не слухаў, задзірыста наскакаў то на аднаго, то на іншага непрыяцеля, і адразу было відаць: у яго яшчэ няма халоднай развагі і лучных удараў, ён зашмат марна траціць энергію і сілу.
He пайшоў-пабег, а марудна пацягнуўся час — нямала ўжо вырвалася і панеслася ў неба мужчынскіх моцных слоў, стогнаў, непрыязнага шалу і ап’янення ад сечы, нямала вылілася поту і крыві, прагучала апошніх, перадсмяротных і звернутых да маці ўскрыкаў, пакуль, нарэшце, не ^дбыўся адчайны пералом:
— Венгжы ўцекаен!.. 2
— Аллес цурук! Аллес цурук!
I трэба ж, калі ён, Усяслаў, уцягнуўся ў бой, калі князь Даніла зноў ускочыў на каня і павёў за сабой усіх у наступ, дык вось у гэтую радасную хвіліну Усяслава нечакана ахаланіў старшы яго аховы Цішук:
— Ваявода, княжыч паранены!
' Венгры ўцякаюць!.. (польск.)
Усе назад! Усе назад! (ням.)
На табе! Толькі нейкі міг не бачыў таго, але за гэтае імгненне вось такое. Недагледзеў! Дзядзька! Дай бог, каб княжычава рана была лёгкая. Тады яна будзе радасцю і славай для маладога нашчадка ўладара іхняй зямлі, першым ягоным баявым хрышчэннем. Ды... Як толькі Усяслаў пад’ехаў і ўбачыў на зямлі абкрываўленага і збялелага юнака, сэрца яго рэзка ўстрапянулася, а пасля зайшлося ад болю і адчаю...
... — Ваявода,— дыван каля ўвахода адхінуўся — у шатры пачуўся ціхі Цішукоў голас.
Усяслаў адплюшчыў вочы, вярнуўся ў думках з успамінаў у цяперашні час: у шатры было ўжо цемнавата, з двара сюды праз адхінутую занавеску даляталі ружова-чырвоныя водсветы ад недалёкіх шматлікіх вогнішчаў.
— Я не сплю, Цішук,— падаў ён голас крыху маладзейшаму, але смеламу і) кемліваму вою, даўняму сябру і паплечніку з простых смердаў.
— Да цябе дворскі2Андрэй, сын Іванаў.
Андрэй — дворскі і ваявода князя Данілы, важны чын і знатная асоба Галіцка-Валынскай зямлі, любімец тутэйшага ўладара і ягонага брата Васількі.
Усяслаў падняўся і выйшаў з шатра, у мігатлівай ад блізкіх і далёкіх вогнішчаў паўцемені падаў невысокаму, яму па плячо, худому, але настойліваму, хітраму калегу руку.
— Прымі, ваявода, і ад мяне шчырае спачуванне ў вашым горы,— прамовіў той.— Вялікая бяда і князю Ізяславу, і вам усім.
Яны прытуліліся плечукамі і памаўчалі хвіліну-другую.
На полі, дзе гарэла мноства кастроў, пачуўся тупат і пачалі слацца доўгія цені: вярталіся тыя, хто хадзіў у пагон за пераможанымі. Праз хвіліну-другую сюды падскочыла некалькі вершцаў на задыханых конях. Усяслаў спачатку падумаў, што гэта іхні тысяцкі, якога ён паслаў гнацца за ворагам, але гэта быў навагародскі сусед — князь Міндоўг са сваёй аховай і баярынам Хвалам.
Міндоўг хутка спешыўся і адразу рушыў да Усяслава.
— Якая бяда! Якое гора! — прыпаў да ягонага плечука, прамаўляючы на дрыгавіцка-крывіцкай гаворцы. Спачуваў і заадно нібы апраўдваўся за былое: той-сёй у Навагародку шчыралічыў, што ён не без патаемных намераў не ўратаваў іхняга серадольшага княжыча ад крыжацкага мяча.
— Што будзем рабіць, Усяслаў? — па праве добрага суседа і павагі да яго запытаў Міндоўг.
— Княжыча хутка адправім з тысяцкім Бялянам,— адказаў Уся-
1
Сме р д — селянін.
2 Д в о р с к і — упраўляючы княскай гаспадаркай.
слаў,— а нам з табой, князь, трэба застацца тут. Князь Даніла просіць.
— Шацёр для князя Міндоўга гатовы,— уступіў у размову дворскі Андрэй.— Мыйся, князь, пераапранайся — хутка вячэра. Грэх не адсвяткаваць перамогу.
— Як Усяслаў, так і я,— адступіў той, даючы прытуліцца да Усяслава свайму баярыну Хвалу. I ўжо ўсцешна: — Пабілі ўграў і ляхаў, шмат паланілі, а астатніх загналі ва ўсе шчыліні^і Гары. Шмат даспехаў, коней непрыяцельскіх узялі. Вялікія лупы!
Усяслаў міжволі ўсміхнуўся: любіць сусед пажывіцца за чужы кошт. Як і ягоныя дзяды ды прадзеды, не раз і не два дзеля гэтага дзёрзка набягаў на смаленскую, наўгародскую і яцвяжскую землі, на аўкштайтаў, жамойцаў і крыжакоў. Праўда, са згоды і падбухторвання Полацка, а ў апошні час — і Навагародка ды Пінска, што засланялі яго зямлю з заходне-паўднёвага боку і з якімі ён мусіў саюзнічаць.
— Ваявода,— прамовіў Андрэй, калі Міндоўг і Хвал адышліся,— у нас мала часу, але нам трэба паглаголеці з вока на вока. Ёсць тое-сёе, пра што лепш перамовіцца без Мендога, ці не так?
— Я ўважліва слухаю цябе, дворскі,— скупа прамовіў Усяслаў.
— Сарока, ваявода, пачала ўсё часцей і часцей прыносіць нам непрыемныя навіны з Навагародка...— Андрэй “нача посольство правнта”.
“Іншым разам гэтую гутарку завялі б за вячэраю, калі пастараліся б напаіць і развязаць язык,— падумаў Усяслаў.— Цяпер ведаюць: сёння шмат піць не буду, дык князь Даніла даручыў прыціснуць мяне да сцяны цяпер”.
— Хадзем у шацёр, прысядзем,— прамовіў уголас, рыхтуючыся лішне не прагаварыцца і не ўскіпець перад назольным і няшчадным Андрэем. Ён — як тая блыха: малая, але моцна джаліць.
— Пастаім тут,— сказаў той.— Я хачу сам бачыць, што нас не чуе чужое вуха. Дык чаму, ваявода, гэтыя навіны для нас непрыемныя?
— Я не ведаю, пра што пытае дворскі.
— Ліс ты, Усяслаў,— ухмыльнуўся, чапляючыся, Андрэй, кладучы локаць на кант блізкага шатра.— Такі, якім быў некалі твой цёзка, полацкі князь-ваўкалака!
— Давай, дворскі, не зневажаць продкаў,— нібы папрасіў, а на самай справе незадаволена сказаў Усяслаў.— Скажы, калі ласка, што ж непрыемнае табе настракатала наша сарока?
— Нечысцівае замышляеце вы. Князь Ізяслаў і ты са сваімі аднадумцамі.
1 Л у п ы — ваенная здабыча.
— Нечестнвому все в угоду...— паспрабаваў аджартавацца Усяслаў.
— Добра ведаеш, ваявода: я і сам люблю жарты,— стрымана прамовіў той.— Але цяпер нам трэба пагаварыць сур’ёзна.
— Тады, дворскі, не хадзі кругамі, гавары ўсё ясна. Я не дыпламат, а вой, дык люблю яснасць.
— Ты — і вой, і дыпламат. Да ўсяго хітры і выкрутлівы.
— Перахвальваеш ты мяне вельмі, дворскі.
— He першы год знаёмыя, розныя чуткі пра цябе чую, дык добра ведаю, хто ты. А калі любіш яснасць, дык яснае табе запытанне: чаму князь Ізяслаў гэтак зняважліва адгукнуўся на грамату князя Данііла? Чаму не прыслаў сюды вашы сталыя, баявыя дружыны?
— А хіба я не сталы?
— Ты то сталы, а гэтыя твае воі? Жаўтароцікі! Ды і тых жменька!
— Сталыя дружыны ахоўваюць нашы абшары, супрацьстаяць крыжакам,— спакойна адказаў Усяслаў.— А жаўтароцікаў, як ты кажаш, трэба рана-позна кідаць у бой, гартаваць. Вось я і прывёў сюды нашых дзецюкоў.
— Ты спажыў момант і наладзіў ім навучальны паход! — абурыўся той.— I прыцягнуўся так позна, каб мы ўзялі ўвесь цяжар бітвы на сябе, панеслі вялікія ахвяры і яшчэ болей аслабелі. Каб тваіх дзецюкоў ацалела як мага больш.
— Дык у цябе ні мне, ні Мендогу няма нават слова падзякі?
— Мендог прывёў большую сілу ды прыйшоў таксама позна, калі мы ўжо...
— ... выдыхаліся,— перахапіў Андрэеву думку і дадаў Усяслаў.— I мы з Мендогам, як ні запазніліся, усё роўна здолелі памагчы пераламаць ход бою і выйграць яго.
— Дык ты, можа, хочаш, каб мы запісалі і тваё імя, імёны тваіх бязвусых дзецюкоў у наш летапіс? — уз’еўся той.— Нароўні з нашымі ратнікамі-героямі?
— Я не прагну вечнай славы,— сказаў Усяслаў.— Але і не магу пагадзіцца з тваімі нападкамі. Сам добра ведаеш, хто падсяліўся да нас і прагна клацкае зубамі, каб у спрыяльную хвіліну скочыць і перагрызці нам горла. Мы ў любую часіну дня і ночы павінны быць напагатове і трымаць для адпору вялікую сілу.
— He толькі,— аскаліўся Андрэй.— Намеры вашы болыпыя.
— Якія, па-твойму?
— Вы, трэба сказаць, вельмі спрытна спажылі апошнія пяць — сем гадоў, калі манголы прайшліся па многіх землях Русі і спустошылі іх, а вас абмінулі. Вы, бачачы, што Валынь і Галіч разгромленыя, а князь Даніла мусіць шукаць паратунку ў Мазовіі, яшчэ больш падуладзілі Услонім, Ваўкавыеск, Гарадзен, перавабілі на свой бок
Пінеск, Тураў, Бярэсце, прыручылі Мендога, а гэтым самым яшчэ больш узвысілі Навагародак! Канечне, вам было ўсё ў руку: вашыя землі непатаптаныя, весі і гарады непапаленыя, сталыя мужчыны непабітыя, а маладыя жанчыны і дзеці нязведзеныя ў палон! Вы спакойна назапашваеце хлеб, коней, зброю, гартуеце з дзецюкоў новыя дружыны і палкі! На вас ужо са страхам пачынаюць глядзець суседзі! Вы мала зважаеце на волю князя Данііла!
— Ты, дворскі, нібы папікаеш нас за тое, што нас абмінула мангольская віхура,— Усяслаў добра разумеў, чаго нібы конь капытамі б’е Андрэй, але гнуў па-ранейшаму сваё.— Што ж, нас Бог уратаваў ад дзікіх азіятаў, мы толькі пачулі грук, убачылі пыл з-пад ног капытоў мангольскіх коней, дым ад пажарышчаў на суседніх і вашых землях, але Бог пакуль што не зусім засцярог нас ад іншага ворага — вучонага, хітрага ды не менш крыважэрнага.
— He спрабуй абвесці мяне вакол пальца, ваявода! — не суцішваўся той.— Ты падаеш нам свой Навагародак за галубка, а мы ў вашага птаха ўжо разгледзелі моцную дзюбу і вострыя кіпцюры! Ён вось-вось можа ўзляцець на паляванне!
— Куды, па-твойму?
— На суседнія землі, каб пабольшыць свае ўладарныя абшары, болей мець ежы і моцы!
— Перабольшваеш ты ўсё, дворскі. Ці ад страху, ці ад гнюсных нашэптаў.
— He перабольшваю, а прачуваю ўсё. Праўда, пакуль што вы робіце без мяча, спакваля, ціха, перамовамі-змовамі, але, паўтару, умацоўваеце Навагародак. Ды, бадай, ужо існасць: Навагародак — сталіца Навагародскай зямлі альбо Вялікага княства Навагародскага. Нечакана-негадана. Менш чым за дзесятак гадоў. Хочаш ці не хочаш, але трэба прызнаць: князь Ізяслаў не ўпусціў момант, свой шанец, з васала Кіева, а потым князя Данііла стаў вялікім навагародскім князем альбо, як вы любіце гаварыць, Гаспадаром!.. Скажаш, не так?
— He зусім.
— Аспід ты, Усяслаў! — скрывіўшыўся, хітнуў галавою Андрэй.— Як і твой цёзка, палацескі князь Усяслаў! Як добра ведаю, не зусім выпадкова ты так шануеш таго! He лік Уладзіміра Святаслававіча альбо Уладзіміра Манамаха, а якраз лік “Чарадзея” на сцяне тваёй святліцы!
— Mae далёкія продкі служылі ў князя Усяслава, любілі яго, дык і я, як ты кажаш, шаную іх.
— Ты найперш шануеш таго ваўкалаку за тое, што ён хітрасцю і вераломствам вывеў Палацеск з-пад улады Кіева. Табе мілая гэтая ідэя, ты ўжо нямала зрабіў, каб вывесці з-пад рукі князя Данііла Навагародак!
— Што ж,— уздыхнуў Усяслаў.— Князь Ізяслаў і я — цяпер найпершыя вашы ворагі!
— He ўздыхай прытворна! — незалюбіў Андрэй.— Кажу ж, не абведзіцё нас вакол пальца! Спазналі вашы хады і новыя задумы! Ці ты не думаеш, што мы ўсяго не ведаем? Да слова, пра тваю нядаўнюю паездку ў Палацеск? Ты туды падаўся без волі і згоды князя Данііла! Нават на малой Радзе ні слова не сказаў пра яе, а пашаптаўся толькі з князем Ізяславам!
— Што вы маеце віжавую службу ў Навагародку, для нас гэта не сакрэт,— адказаў Усяслаў.— А ездзіў я ў Полацак для таго, каб пагаварыць з князем Брачыславам пра тое, як нам разам засланіцца ад крыжакоў.
— А чаму ўтойваеш пра перамовы ад сваёй Рады, ад нас?
— Я ездзіў у Полацак як пасол князя Ізяслава, дык найперш яму расказаў пра перамовы.
— I да чаго вы дамовіліся?
— Пра гэта, дворскі, князь Ізяслаў можа сказаць толькі князю Даніле.
— Князь Брачыслаў — таксама аспідх— сказаў Андрэй.— Ён вел^мі хітра спажыў турботы Ноўгарада. Каб мець князя Аляксандра за саюзніка, аддаў за яго сваю дачку. Як кажуць, адразу забіў двух зайцоў: і разам з тым супраць крыжакоў, і заадно спрытна ўбіў клін паКгіж Ноўгарадам і Смаленскам. Цяпер ужо Смаленск не асмеліцца пасягаць на Палацеск! Ды нас непакоіць іншае: пра што перамаўляліся Навагародак і Палацеск?
— Я ж казаў табе пра гэта, дворскі.
— Што ты сказаў мне, гэта — толькі нейкая доля ўсёй праўды. Нас цікавіць, як дзялілі вы літоўскіх князёў (каго, апроч Мендога, хочаце прыручыць вы, а хто ў задуме палацескай палітыкі), як гаварылі пра тое, што Навагародак можа паказаць зубы нам? Даў на гэта Палацеск згоду ці не?
— Надумлівы ты, дворскі,— усміхнуўся Усяслаў.
— He надумлівы, ваявода,— адразу ж адкінуў ягоную ўсмешку той, па-ранейшаму стоячы на сваім.— Ад вас цяпер можна ўсяго чакаць. Але ведайце і не забывайце: князь Данііл не будзе спакойна назіраць за тым, што і як вы робіце! А тым больш патураць!
“Ведаем і помнім,— мог прамовіць Усяслаў, але змаўчаў.— Таму і асцярожныя, не вытыркаемся раней часу”.
— Чаго замоўк, ваявода? — з’яхіднічаў Андрэй.— Разгадалі мы вашу крамолу! Бачым, разумеем кожны ваш вераломны крок!
— Адным словам, ліхадзеі мы, не пра тое дбаем! Ці як там яшчэ, па-твойму?
' Маецца на ўвазе Аляксандр Неўскі.
— Па-мойму так: не гуляйце з агнём, навагародцы! Адмоўцеся ад сваіх гордых задумаў, не гнявіце князя Данііла! Ён ніколі, чуеш, ніколі не дазволіць таго, што вы замыслілі ў спакоі і цішы, добра пад’еўшы і ўзброіўшыся! Мы ўсё зробім, апошняе сваё патрацім, але не дапусцім, каб было, узвышалася Вялікае княства Навагародскае! Ці вы нашы васалы, ці мы абкладаем вас і бяром на змор!
“Гэта мы яшчэ паглядзім. He столькі ў вас цяпер моцы, каб вы здолелі зноў паставіць Навагародак на калені!”
— Нялюбыя табе мае словы, Усяслаў,— пацешыўся Андрэй.— Спеліш, акі аспід, на нас сваё джала!
— Я, Андрэй, вой,— зноў і зноў не даў сабе выбухнуць Усяслаў.— Раблю тое, што загадвае наш князь, Рада альбо наша веча. Каб падняць меч супраць вас, мне так яшчэ не загадвалі, Вось, дворскі, увесь мой адказ натвае насцярогі, папрокі і пагрозы. Больш нічога табе не скажу. Дазволь хоць крыху паважаць сябе.
— I не падымай! Ніколі! Будзь паслушны, дык не міне цябе наша міласць,— і ўжо нібы па-сяброўску: — Калі ж лічыш, што князь Данііл павінен быць болей ласкавы да цябе, гавары. Да слова, хочаш у жонкі нашу самую радавітую і прыгожую баярыню?
“Вось так вы купілі нашага Расціслава!” — падумаў Усяслаў, a ўголас прамовіў:
— Радавітыя ды прыгожыя ёсць і ў нас, дворскі. Ды я яшчэ нашу жалобу па сваёй Праміславе.
— Задоўга без жонкі, ваявода,— пажартаваў ужо Андрэй.— Ажаніўся б з маладой і гарачай, дык найперш пра яе думаў бы... Так што прасі — дадзім красуню паўднёвую.
“Каб не мае і не Мендогавыя дружыны тут, дык ты, канечне ж, зусім іначай гаварыў бы,— з холадам на сэрцы падумаў Усяслаў.— I, можа, на вячэры атруціў бы. Як у свой час хвалебны Манамах звёў са свету гвалтам захопленага, але непакорнага сына полацкага Усяслава — Глеба Менскага. Той, хто прагне ўлады і славы, непераборлівы, ідзе нават на самае вялікае злачынства...”
3
У высокім і пакоўным княскім шатры было досыць відна ад свечак, што былі ўстаўленыя ў падвешаныя да кроквіцаў масяжовыя разгалінаваныя кандэлябры. Як падымаўся-апускаўся ўваходны полаг-дыван і хто-небудзь заходзіў, упускаючы свежы паветраны струмень, дык свечкавыя агеньчыкі выцягваліся ў доўгія языкі, хісталіся і мігцелі.
Пасярод шатра ляжаў вялізны дыван, а на ім былі самыя розныя пахкія і смачныя стравы ды напоі: выпатрашаныя падсмажа-
ныя куры, перапёлкі і рабчыкі, падрудзелыя, з бліскучым тлушчам авечыя і свіныя тушкі, рыба, яйкі, зялёныя доўгія агуркі (насенне іх — падарунак купцоў з далёкай Індыі), галоўкавая вялізная цыбуля, клінковы сыр, буйны, нібы наліты дзённым яркім святлом вінаград, чорна-сізыя слівы, збанкі з хмельным мёдам, вялікія звужаныя ўніз круглыя амфары (як казалі навагародскія простыя людзі, глякі) з дзвюма ручкамі і вузкім горлам, напоўненыя візантыйскім і каўказскім віном. За гэтым наземным сталом, у цэнтры, па-палавецку падкурчыўшы ногі, сядзеў на падушках князь Даніла ў чырвоных шараварах, ружовай кашулі і кароткай цёплай безрукаўцы, з гладка зачасанымі сіваватымі валасамі, крыху воддаль, з аднаго боку сядзеў ягоны брат Васілька — як здавалася, на першы погляд, лагодны, але на самай справе адданы княскім інтарэсам і жарсткаваты таўсцяк, з другога боку ўсеўся сын Леў, а за імі бліжэй сюды, да ўвахода, размясціліся знатныя галіцка-валынскія баяры, тысячнікі і сотнікі. Таксама ўсе апранутыя па-свойску — у шараварах, кашулях і безрукаўках самага рознага колеру, а самыя пажылыя з іх былі ў сабаліных футрах.
— Сюды-сюды, госці дарагія,— уважыў іх вясёлы князь Даніла, паказваючы, каб Міндоўг сеў справа, паміж ім і братам, а Усяслаў — злева ад яго, каля маладога чарнявага сына.— Адсвяткуем нашу перамогу. Як казаў мой славуты продак Уладзімір Святаслававіч: “Русн есть веселне пнтье, не можем бес того бытн”. Налівай, віначэрп!
Пасля, калі ўсе трымалі напоўненыя паўшар’істыя пасудзіны (у князёў Данілы, Васількі і Міндоўга чашы былі з золата, а ва Усяслава, як і ў іншых баяраў, пазалочаныя), Даніла пачаў “речь казатн”. Як і кожны ўладны і славалюбны, быў гаварлівы — прамаўляў пра тое, што цяпер робіцца ў свеце і на славянскіх ды суседніх землях, “поноснл” венграў, палякаў, крыжакоў і сынаўца Расціслава, з асцярогай “молвнл” пра Батыя, які з хітрыкай аддаў “его” Кіеў іншаму князю і пільна сочыць за ім, падзякаваў за спачуванне Міндоўгу і Усяславу. Галічане і валынцы, цярпліва выслухаўшы гэтую казань, паслужліва пацягнуліся да свайго ўладара чашамі “Здрав-здрав будн, княже!”, з задавальненнем выпілі і накінуліся на ежу — рукамі ламалі птушыныя тушкі, адразалі лепшыя кавалкі са звярыных і разам з праснакамі ды зеленню ўпляталі са смакам, пакуль Даніла зноў не загадаў напаўняць чашы маладому чарняваму стольніку, які наліваў найперш у ягоную пасудзіну, адпівя'" -рыху, а потым падаваў яе яму, а ў гэты час слугі налівалі хмелы мёд альбо заморскае віно іншым.
'Сынавец — пляменнік.
Калі выпілі яшчэ па чашы-другой (за здароўе Міндоўга, за князя Ізяслава і навагародцаў) і перабілі голад, міжволі загудзелі, успамінаючы сённяшнюю бітву (князь Даніла добра адпіваў з чашы, але не п’янеў, быў лагодны, дворскі Андрэй толькі прыгубліваў, Міндоўг сёяня, як ніколі, прыглядаўся да яго, Усяслава, і ўхіляўся асушваць чашу да канца, хоць яму нялёгка было ўстояць перад Данілавым прымусам). Усяслава не чапалі, дык ён пацягваў крыху і, як дворскі Андрэй, маўчаў ды назіраў за ўсімі.
— Я і кажу Расціславу Міхайлавічу,— вось, скідаючы з сябе пясцовае футра і выціраючы ручніком з высокага лоба пот, загаварыў ахмялелы і радасны Данілаў канцлер і захавальнік пячаткі Кірыла, які перад бітвай ездзіў “правнть посольство” у стан чарнігаўскага князя.— “Доколе будешь акн пес? Пошто землю Данннла повоевал, с тестем свонм угорьскнм Перемышль отьял? Возмездне творншь за наше добро, за то, что князь Данннл в свое время спас тебя от короля угорьского? Нлн за то, что тебя нз ляхов вывелн, когда ты туда утек от Батыгн? Князь Данннл тебе же Луческ дал, отца твоего звал в Кневе сндеть! Галнч отнять хочешь? Но то отчііна князя Данннла!..”
Высокі і плячысты, падпіты і ўзбуджаны княжыч Леў, які сёння ўпершыню нароўні з усімі біўся плячо ў плячо з ворагам, па-юнацку зацешыўся:
— Ну, а ён што?
— А ён — гардавус! Хмурыцца: кажы ўсё, што табе князь Данііл загадаў сказаць. Я і кажу яму: добры і міласэрны наш уладар, толькі ты — крамольнік і непачцівец. Ворагаў навёў на бацькаўшчыну| Скажы ім, каб ішлі за Гарбы, а сам упадзі на калені перад царом нашым! Ты ж — яго сынавец! Родная кроў!
Зноў узнёслы Леў:
— А ён?
— А ён фанабэрыцца: скажы свайму князю, што не буду пад яго рукою! I міласціны — Лучаска — мне не трэба. Яго і Галіч сабе мячом вазьму!
— Акі пёс! — абурана ўсклікнуў княжыч, сёння зусім не асцерагаючыся выскакаць наперадзе бацькі-князя: той звычайна не дазваляў лішняга нават сваім дзецям, пільна сачыў, каб ва ўсім першае слова было толькі ягонае. Цёпла блішчэлі вочы і ў таўстуна Васількі, які быў верны брату і любіў пляменнікаў, як родных дзяцей.
Стары, сівы як лунь Данілаў пястун ваявода Міраслаў:
— Клятае Альговічава семя!
Ужо ў XII стагоддзі асобныя вялікія кіеўскія князі спрабавалі іменаваць сябе якраз так.
Кірыла:
— Правучыў князь Данііл неслуха і яго хцівага цесця!
— He забывайце, другі мае, што нам князь Мендог і ваявода Усяслаў памаглі,— зычліва ўсміхнуўся той, цешачыся і ад сённяшняй перамогі і цяперашніх ушанавання ды ліслівасці.
— Князь Ізяслаў зусім малую сілу прыслаў! — зноў даў волю свайму настрою княжыч Леў.— Гэта — непавага да нас! А князь Мендог вельмі позна прыйшоў!
— Лепш мала, чым ніяк, сын мой,— лагодна прамовіў бацькакнязь.— Лепш позна, чым ніколі. Прыйшлі памагчы ў бядзе — дзякуй вялікі за гэта.
Кірыла:
— Ваявода Усяслаў вельмі сумны. He п’е зусім.
Княжыч Леў:
— Ваявода хітры!
— He трэба, другі,— сказаў Даніла.— У ваяводы Усяслава гора вялікае. Ды яму перад вачыма грознымі князя Ізяслава трэба паўстаць.— Паклаў важкую руку яму на плячо.— Трэба памагчы табе, дружа.— I дворскаму: — Андрэй Іванавіч, ты не п’еш і мала ясі, дык табе лёгка пакінуць наш пір і адлучыцца. Будзь ласкаў, знайдзі пісара і складзі ад майго імя грамату князю Ізяславу. Няхай княскі гнеў не ўпадзе на нашага добрага друга.
Дворскі паслухаў, выйшаў.
— Налівай, віначэрп! — зноў загадаў князь Даніла, але на гэты раз сам, як і Усяслаў, а за ім і Міндоўг, толькі памачыў вусны.
— Цар наш,— калі ўсе выпілі, падняў цёмныя вочы на Данілу Кірыла.— Дазволь мне слова сказаць князю Мендогу.
— Гавары, канцлер,— дазволіў той (можа, і па загадзе дамоўленай змове: на піры-балі заўсёды ды яшчэ пры такіх асобах ёсць тайныя замыслы).
— Ты, уладар, добры і шчодры, ты дзякуеш князю Мендогу нават за тое, што ён прыйшоў напрыканцы бою,— сказаў Кірыла.—Мы,— абвёў позіркам сваіх баяраў,— хочам запытаць, чаго прыйшоў сюды князь Мендог? Убачыць нас пабітымі? Ці зазірнуў на разведку?
Міндоўг — рослы, з выцягнутым тварам, атуленым рыжымі доўгімі валасамі і барадой, хмураваты — ажно ўстрапянуўся, падняў вочы на яго, Усяслава, але бачачы стрыманасць, перавёў запытальны позірк на Данілу:
— Брат, ты дазваляеш зневажаць мае добрыя намеры?
— Зусім не,— прамовіў той.— Але,— развёў рукі,— сам бачыш: баяры мае хочуць пра тое-сёе запытаць у цябе. Як у нашага пагрознага суседа. Думаю, ты зразумееш іхні клопат пра нашу бяспеку?
— Хіба мы цяпер, брат мой, не саюзнікі? — толькі Данілу, не пазіраючы на баяр, сваім пытаннем адказаў Міндоўг.
— А іншыя літоўскія князі? — падаў зноў голас Кірыла.
— Я за іх не магу гаварыць,— крыху скасіўшыся на Кірылу, прамовіў той.— Іх шмат, многія з іх альбо не маюць сваёй вотчыны, альбо маюць яе зусім невялікую, дык зыркаюць з-пад лоба нават на мае ўладанні. I не толькі, як ведаеце, зыркаюць. Часта нават ідуць на маю Руту з мячом, спрабуюць захапіць яе. I не раз, і не два захоплівалі, змушалі мяне шукаць паратунку ў Навагародку.
-— Што ты, князь Мендог, часта хаваешся ў Навагародку, мы пра гэта ведаем,— гнуў сваё Кірыла.— Мы не супраць гэтага. Але да нас даходзяць чуткі, што ты і князь Ізяслаў сустракаецеся і гутарыце сам-насам больш, чым трэба таго для твайго паратунку ад князёў-супернікаў...
— Пра княскае, канцлер, я пагавару з братам Данілам,— задзірыста адмахнуўся Міндоўг.— Таксама сам-насам. He малады, ведаеш, што пра тое-сёе могуць гаварыць толькі князі, валадары сваіх зямель і падданых. Ды я не палонны, каб мяне дапытвалі чужыя баяры!
— He гарачыся, брат мой,— прыхіліў Міндоўга Даніла.— Канцлер не абражае цябе. Ён па-сяброўску, за адным пірным сталом хоча толькі ўпэўніцца, што ў такі цяжкі час нам хоць не пагражае небяспека ад цябе, ад тваіх суседзяў і ад вашай, можа, змовы з Навагародкам...
Даніла супакойваў, але заадно і падкідаў смалячок у спрэчнае полымя.
— Ці не становішся ты наёмным баявым князем Навагародка? — спажыў гэты момант Кірыла.— Калі Ізяслаў стары і хворы, дык ты яшчэ ў сіле...
— Брат Даніла! — успыліў Міндоўг, ажно мігам вылецеў з яго хмель.— Гэта — не толькі знявага... Гэта... Я не дазволю апракудзіць мой гонар! Ваявода! — перавёў умольны позірк на Усяслава.— Пайшлі адгэтуль, дзе нам не дзякуюць за нашу помач і не паважаюць нас! — I першы паткнуўся падняцца на ногі.
— Сядзі, брат,—з усмешкай, але цвёрда сказаў Даніла і не прыбраў рукі з яго пляча, не даў падхапіцца.— 3 шатра без майго слова ты не выйдзеш: не выпусціць мая варта...
Міндоўг, добра адчуваючы, што гэта і застолле, але заадно і пастка, дзе, калі што якое, пойдзе ў ход і кінжал, не суцішыўся, толькі загнаў гнеў усярэдзіну.
— Канечне, мой канцлер дазволіў сабе рэзкасць,— пачаў спакваля адступаць тонкі дыпламат Даніла.— Я пазбаўляю яго слова і загадваю прасіць у цябе, брат мой, выбачэння. Чуеш, Кірыла?
— Воля твая, цар,— адказаў той, прыпадняўся і прыклаў пра-
вую руку да грудзіны.— Выбачай, князь Мендог, за мае словы, што ты палічыў абразлівымі. Але ведай: яны не ад майго паганага характару, а ад майго вялікага клопату пра інтарэсы Галіцка-Валынскай зямлі. Вось мы і хацелі з першых вуснаў пачуць тое, што нас непакоіць.
Кірыла сеў. Нібы пакрыўджана апусціў галаву.
— Задаволены, брат? — бліжэй прыхінуў да сябе Міндоўга Даніла.
— Задаволены,— буркнуў той.
— I даеш нам княскае слова, што ні сам, ні з іншымі не падымеш на нас меч?
— Даю.
— Давай, брат, пацалуемся! За вечны мір між намі! За вечнае добрае суседства!
Даніла і Міндоўг абхапілі адзін аднаго дужымі рукамі і моцна тры разы пацалаваліся.
— Віначэрп, налівай! Самага лепшага заморскага віна! Па поўнай чашы! — загадаў пасля Даніла.— Вып’ем ад усёй душы! — A затым, калі трымаў у руках сваю залатую паўнюткую віна чашу, пільна пазіраючы ў вочы Міндоўгу, выцягнуў з яе ўсё. Апаражніў свой посуд і Міндоўг, таксама не зводзячы немігатлівага позірку з Данілавых вачэй.
Пазней, калі стомлены Усяслаў пакідаў баль пераможцаў (к гэтаму часу той-сёй з баяраў ужо адваліўся ўбок і хроп, той-сёй яшчэ цягнуў з чашы і асалавела пазіраў у нейкую адну светлую ці, наадварот, цёмную кропку, а хтосьці цягнуў-падвываў падобную на песню мелодыю), ацяжэлы ад пітва і ежы князь Даніла пацягнуў яго за руку да сябе, пацалаваў, а пасля дыхнуў-апёк гарачым шэптам вуха:
— Сядзі ў сваім Навагародку ціха і смірна! Ён — вотчына дзяцей Уладзіміравых — мой! He дазволю ніякай вашай замутні! Навагародак — мой фарпост, a то і плацдарм супраць Літвы, аўкштайтаў і Жамойці, супраць крыжакоў і супраць Палацеска...
Усяслаў адразу ж не толькі ўсё адчуў, але і зразумеў: не дае спакою Данілу ўлада і слава Уладзіміра, сына Святаслававага, карціцьрупіць стаць царом усіх праваслаўных і бліжэйшых неправаслаўных ці яшчэ нехрышчоных зямель. Каб у свой час не асадзіў Батый, дык, мабыць, з-за гэтага зноў бы палілася кроў людская, запалалі б весі і гарады на вакольных абшарах, зноў бы, і, канечне ж, найперш дасталося б здаўна непакорным Полацку і Менску...
— Чуеш? — запытаў Даніла і такім голасам, што не было ніякага сумнення: любую спробу Навагародка да волі будзе душыць у зародку. I найпершая кара — яму, Усяславу.
— Чую,— адказаў ён. 3 тонам пакорлівасці.
Даніла адхіліў яго і, не выпускаючы руку, сказаў уголас, каб чуў Міндоўг:
— За службу верную, за сённяшнюю помач дзякую. Дворскі к вашаму ад’езду падрыхтуе князю і табе гасцінец.
— Дзякую, князь,— намагаючыся з усяе сілы захаваць спакой,— прамовіў Усяслаў.— Будзь здаровы і не трымай да нас лішняга недаверу. А цяпер дазволь развітацца. Мне ўжо хутка ў дарогу.
— Ідзі, з мірам,— адпусціў ягоную руку Даніла, але калі памкнуўся пайсці і Міндоўг, затрымаў таго.— Пасядзім яшчэ, брат, пагаворым пра нашы княскія турботы. Ты ж маеш час — выспішся, пахмелішся, а пасля адправішся ў свой лес, да сваіх зуброў, мядзведзяў, ласёў, казуль, дзікоў і зайцоў.
Хоць натаміўся за дзень і крыху выпіў за вечар і ноч, Усяслаў не мог адразу ж заснуць. I ад зноў успомненай бяды, і ад уражліва пагрознай бяседы з дворскім Андрэем ды ад апякальна перасцерагальнага развітальнага Данілавага шэгпу: усё гэта нашмат абцяжарвала далейшае яго жыццё...
Калі ж пачалі зліпацца павекі, і ён нібы падаў у прыемна мяккую бездань, сон перапыніў шум — здаецца, хтосьці рваўся ў яго шацёр, а ягоная варта таго не пускала. Прыслухаўшыся, пачуў: валтузіцца п’яны, але неўтаймоўны Міндоўг з ягонымі дружыннікамі:
— Кажу, пусціце мяне да Усяслава! Ён — мой сябра!
Усяслаў добра ведаў: Міндоўг не адчэпіцца. Калі ён п’яны, дык самы нечаканы: настойлівы, жорсткі аж да таго, што можа забіць і роднага брата, ці капрызны альбо чуллівы да слёз. Каб цяпер той не шумеў, не прывабліваў вачэй і вушэй Андрэевых выведнікаў, Усяслаў падняўся з пухавіка і выйшаў з шатра. Як убачыў, на дварэ ўжо адчарнела ноч, збіраўся-спеў світанак: на ўсходзе над зямлёй выяснілася, падбельвалася, нібы ад малака, неба, і ўвачавідкі гэтая светлаватая плынь сачылася ўгору. Міндоўг — у воўчай шапцы і заечым кажушку — адразу ўткнуўся ў ягоны плячук:
— Усяслаў, яны нам непрыяцелі!
Ён паляпаў позняга гуляку, які ледзь трымаўся на нагах і дыхаў, здаецца, адным хмелем, па плячы: супакойся, князь, не давай волі эмоцыям!
— Бачыце, Даніла — цар! Цэсар! Ёсць прагненне, ёсць тытул — трэба новыя землі і халопы! Ён уявіў сябе новым збіральнікам праваслаўных і іншых зямель! Чуеш?
— Чую,— супакойваў суседа-саюзніка Усяслаў.— Толькі, будзь ласкаў, не крычы так!
— Была Кіеўская, а цяпер, па-ягонаму, яе скіпетр і сцяг павінна ўзяць Галіцка-Валынская альбо, як ён з гонарам кажа, Чырвоная Русь! Ён жа, уладар яе, новы месія!..
— Кожны жук хоча паказаць свае рогі,— прамовіў Усяслаў,— a
Даніла даўно ўжо, калі ўзяў Галіч, Кіеў, разбіў крыжакоў каля Драгічына, уявіў сябе царом і, як ты кажаш, месіяй.
— А чаму вялікую Русь не можа сабіраць Полацкая зямля альбо, як я чуў, Белая Русь? Ці Ноўгарад? Альбо князь уладзімірскі Яраслаў? Што — Даніла больш мудры і слынны за князёў Брачыслава, Аляксандра Неўскага ці таго ж Яраслава?
— Даніла — нашчадак вялікіх кіеўскіх князёў.
— Але іхняй вярхоўнай улады не прызнавалі ні Полацак, ні Ноўгарад. Значыць, Данілавы прэтэнзіі —...
— Цішэй, князь,— перапыніў яго Усяслаў.— Тут і поле ды луг усё бачаць і чуюць.
— А чаму мы іх павінны баяцца? — выпрастаўся, як жанчына перад сваркай з іншай жанчынаю, падпёр бокі кулакамі Міндоўг.— Тут не ў іх сіла, а ў нас. Давай вось падымем сваіх людзей і возьмем Данілу з яго баярамі голай рукою! Навучым іх нарэшце паважаць і твой Навагародак, і маю Літву! Давай я закамандую пад’ём!
— Няхай людзі паспяць пасля цяжкога пераходу, сённяшняй сечы і добрай вячэры.
— “Паспяць!” — перакрывіў той.— Мы так праспім многае. Нечага варажыць, калі пад носам ляжыць...
— Усяму свой час, Міндоўг...— ціха прамовіў Усяслаў.— Нам пакуль што трэба, як добра людзі кажуць, валіць дрэва па сіле... A што да Данілы, дык ён, пагнаўшыся на вялікае, можа некалі страціць і малое...
— Адвага або мёд п’е, або калодку на шыі трасе!
— Адвага — адвазе розніца. Калі яна неразумная, дык гэта ўжо дурнота.
— Тады я на адыходзе з Данілавых зямедь пачышчу яго весі!
— Жартуеш?
— He.
— Мала табе ўгорскіх, польскіх і нямецкіх лупаў? Данілавых падарункаў? Ці хочаш папляміць у людской памяці тое добрае, што мы зрабілі сёння?
— Эх, Усяслаў! — уздыхнуў той.— Які ты добры ці асцярожны!
— Усё, князь. Давай спаць.
— Усяслаў! — нечакана захлімзаў Міндоўг, зноў спрабуючы прыпасці да ягонага плечука.— Ты мяне не любіш!
— Ты ж не жанчьіна, каб цябе любіць,— пажартаваў ён, каб улагодзіць неўгамоннага госця.
-—Я — няшчасны чалавек,— зажаліўся Міндоўг.— Для вашага люду я — па маці — лесавік, язычнік, воўк, а сярод свайго я — па бацьку — крывіч, з хрысціянскай крывёю: усе ж ведаюць, што мой дзед — беглы полацкі князь. Каб кіеўскія князі не выправадзілі ў
Візантыю, уцёк і хаваўся ў нашай пушчы, завёў наш род... Ад яго і я — ваўкалака, пераварочваюся то ў чалавека, то ў ваўка і бегаю ды бегаю. To нападаю, то ўцякаю... Ворагі мае — і чужыя, і свае, найперш сыны роднага брата, Даўспрунка, сынаўцы —лічаць, што гэта я звёў са свету іхняга бацьку, каб заўладаць нашымі землямі і верхаводзіць, вычэкваюць, каб ударыць мне ў спіну... Як і іншыя князі, якіх у нас процьма. Каб не сцены вашага замка, каб не ваша сіла і каб не ты, дык... Жонка з дзецьмі больш жывуць у вашым Навагародку, чым у сваёй Руце. Сын, Войшаль, аддадзены больш вам, чым мне. Князь Ізяслаў — яго настаўнік, а ты — можна сказаць, дзядзька-пястун. Ды і жонка, дачка сэрцам і душой цягнуцца да вас, да горада, да царквы, хочуць жыць так, як жывуць вашы баярыні... Адным словам, я — князь і не князь. Данілавы баяры праўду кажуць: я — ваш закладнік. Слуга ці найміт.
— Ты, князь, наш саюзнік і гаспадар не такой ужо малой сваёй зямлі,— свядома падліслівіў Усяслаў.— А твая полацкая княская кроў — зарука таго, што ты свой Полацаку і нам, і мы, крывічыдрыгавічы, цябе ў крыўду не дадзім. Рабілі і, думаю, будзем далей рабіць тое, што трэба ўсім нам.
— Дык вы мяне паважаеце? — капрызнічаў Міндоўг.— He толькі спрытна спажываеце маю незайздросную, хісткую долю?
— Ты можаш назваць, калі мы цябе абразілі ці пакрыўдзілі па праве мацнейшых? He хочам, каб якраз ты гаспадарыў на сваёй зямлі? Выбачай, але не будзем пра гэта больш гаварыць. Сёння і табе павінна больш балець не ад тваёй самалюбнасці, а ад нашай страты.
— Княжыч... — застагнаў Міндоўг.— Я ж, Усяслаў, мроіў, песціў думку: мы пашлюбім яго і маю Дануту, змацуем наш саюз, злучым сілы і...
Усяслаў увішна закрыў далонню рот Міндоўгу: не хацеў, каб пра гэтае “і...”, што было ў Міндоўгавай галаве (і не толькі ў ягонай), чулі не толькі Данілавы шпегі, але і Міндоўгавы ды яго ахоўнікі: вельмі ж запаветнае было тое.
Міндоўг падняў перад сабой указальньі палец: усё, маўчу-маўчу, а тады шапнуў яму на вуха:
— Нем як рыба!
— Хадзем спаць, князь,— папрасіў Усяслаў.— Мне ўжо зусім хутка ў дарогу. А вы,— павярнуўся да сваіх і Міндоўгавых дружыннікаў, што стаялі непадалёку адным гуртам,— нічога, што тут гаварылася, не чулі. Ясна?
Тыя са згодай заківалі галовамі.
— He бачылі і не чулі! — патрос сваёй ахове кулаком Міндоўг.— А цяпер спаць, спаць, спаць!
4
Як усе ведаюць, з чужыны дарога дадому карацейшая, і коні, чакаючы роднага прытулку, сваіх суродзічаў, добрага харчу і адпачынку, спяшаюцца самі, без лішняй прынукі.
Атрад са здабытымі ў баі трафеямі і Данілавымі падарункамі вяртаўся памалу, а Усяслаў з маладымі воямі нёсся шпарка. За адзін пераход — асабліва па стэпах Галіцка-Валынскай зямлі,— бывала, міналі да ста вёрст, спешваліся, давалі перавесці дых і падсілкавацца коням, перакусвалі і прылегвалі на гадзіну-другую, а пасля — зноў на сёдды і трушком ды трушком наперад, упагон за атрадам з мёртвым княжычам.
Сёлетняе лета было гарачае, нават спякотнае і засушлівае (праўда, за гадоў сем-восем да Батыевага нашэспя лета было яшчэ гарачэйшае, тады тут, на поўдні, усё пасохла, быў вялікі голад і людскі мор), дык у прыродзе на ўсім ляжаў след гэтага — скажам, на Берасцейскай і Пінскай землях цяпер памялелі рэкі, былі даволі тупкія гаці праз балоты, а сям-там нават гарэлі старыя замлелыя ад сушы і прапахлыя смалой лясы ды лапіны высушаных балотцаў. Ад пажараў далёка поўз едкі, надта ж ад торфу, бела-шэры дым, засмужваючы прасторы і паднябессе, што былі шчодра перагрэтыя ўсё яшчэ нібы плаўкім сонцам, мігцелі-мроіліся, слепячы вочы і закружваючы ад спёкі і сухога паветра галаву. Бярозы, ліпы на шляху, а таксама вішні, яблыні ды грушы, вясеннія і летнія кветкі пры хатах (як наземных, так і паўзямлянках) мелі ўжо шмат жоўтага лісця; сена ў стагах на балоце, а таксама пры сядзібах у абарогах зрыжэла; жытнёвае ржышча, а там-сям яшчэ і мэндлікі ўжо трацілі залацістасць, праўда, у лагчынках сярод асцюкоў чаплялася за жыццё маладая зялёная трава; грэчка рудзела, хоць дзе-нідзе сярод яе былі яшчэ познія бела-ружовыя кветачкі, як і сіне-блакітныя маруды паміж падсохлага спаднізу льну; на лугавінах і каля рэчак задумліва стаялі старыя буслы, а на прысадзістых зялёных дубах плоймаю сядзелі чаплі; каля кожнага паселішча скубліся статкі кароў і авечак; пастухі — старыя сівыя дзяды ў лапцях і зрэбных нагавіцах ды кашулях, з торбачкамі і кіямі, босыя малыя дзеці, найчасцей хлопчыкі і той-сёй з жалейкаю,— бачачы Усяслававу конніцу, што падымала на ўсю ваколіцу з дарогі пыл, сцягвалі саламяныя капелюшы і схіналі галовы ў знак павагі да іхняй ратнай доблесці і спачування: ведалі ўжо, што загінуў апошні навагародскі княжыч.
Віталі яго ў гарадах і весях берасцейскія баяры, пінскі дружбацкі князь Міхаіл са сваёй світай, частавалі, праводзілі да меж падуладных княстваў і прасілі суцешыць у бацькоўскім горы гаспадара Навагародскай зямлі, а заадно не раз і не два гаварылі, што
вераць у яго, Усяслававу, мудрасць і, калі што якое, у ягоную падтрымку (казалі яму гэта адкрыта: сярод іх не было берасцейскага Данілавага пасадніка). Чым далей ці, лепш сказаць, бліжэй да Навагародка, дык сустракалі ўсё болей спачувальней і цяплей, слонімскі князь Васілёк прыпаў да яго як брат: “Ой, Усяслаў, якая нечаканая і вялікая бяда для нашай зямлі! Што будзе, калі не выдужыць гора князь Ізяслаў? Прышле тады Даніла сюды свайго сына альбо пасадніка, пабураць яны тое, што мы збіраем па кроплі!..” — “Выдужыць трэба ўсім нам, князь,— адказаў ён.— Нічога не растраціць, а яшчэ набыць!” — “Трымайся, Усяслаў! Ты — і наш дзень, і наша будучыня. Я — твой сябра і брат. Заўсёды і ва ўсім спадзявайся на мяне і мае дружыны. Мы — князі ваўкавысцкі, свіславіцкі, гарадзенскі і я — нядаўна паўтарылі клятву: не пазіраць па баках, a трымацца за Навагародак. Ты — наш страціг, наша апора і надзея...” — “Дзякуй вялікі вам. Я казаў і яшчэ раз скажу: дружба мацней за сцены каменныя. Нам без яе не быць. Я ніколі не здраджу ні дзядам, ні ўнукам, ні інтарэсам нашым! Лепш ранняя смерць, чым ганебная здрада: я смерці не баюся, баюся смерці духу...” — “Ты — вой і муж з духам, Усяслаў”.
3 князем Васільком яны ехалі побач доўга і гаманілі шмат. На слонімскай, а пасля і навагародскай зямлі меншала балот, большала сосен і лісцевых дрэў, ляжалі пагоркавыя палі, адваяваныя не адным людскім родам агнём у бароў і падлескаў. Заадно былі звыклейшыя паселішчы, людзі, іхнія ўборы, была родная і падуладная Навагародская зямля. Якраз гэта захвалявала галіцка-валынскага валадара і ягоных баяраў: не толькі пад іхнім бокам, але, як яны лічылі і лічаць, на іхніх уладаннях, незачэпленая татара-мангольскай віхурай, нечакана і нягучна, нават ціха пачала вакол Навагародкагуртавацца, багацець, набіраццасіл новая дзяржава... Пакуль што без шуму, без пазначэння тытулу навагародскага князя на граматах, але ўжо не ўскраіна і не правінцыя Галіцка-Валынскай зямлі. Гэта, канечне, асабліва пачало відаць Данілу пасля таго, як паў, стаў руінамі старажытны слынны Кіеў і патапталася Галіцка-Валынская альбо Чырвоная Русь, што мелася набыць моц і славу Кіева, а яе ўладар марыў і марыць прадоўжыць тое, чаго змог дабіцца Уладзімір Манамах і што пакрыху страцілі яго наступнікі вялікія князі кіеўскія, якія вялікімі былі больш на словах...
Чым далей ад яркага і спякотнага паўднёвага сонца, ад Палесся, тым больш прырода была скупейшая, але і нібы болей здаравейшая ды трывальнейшая: лес тут не зусім сасмяг, а лугі мурожыліся атаваю, на полі яшчэ сям-там стаяла паспелае жыта, паволі траціў зеляноту і паджоўчваўся авёс.
Калі Усяслаў ад’язджаў адгэтуль у далёкі паход, тут сама пачыналіся агледзіны — пакрыванне поля: на золку выйшла на княскае
жытнішча маладзіца і пры сяброўках нажала жытнёвы снапок, абхінула яго ручніком, а потым падкідвала ўгору, прыгаворваючы:
Пакрыла ніўку На добрую спажыўку. Парадзі, божа, Наша збожжа'
Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, хадзілі вакол яе і падпявалі:
Крыта, крыта!
Поўна жыта!
Першы снапок аддалі самому князю, а той шчодра пачаставаў і адарыў дзяўчат. Зажынкі пачаліся ўжо тады, калі Усяслаў быў у дарозе. Цяпер во ўжо канчалі жаць жыта.
Усяслаў, выехаўшы з лесу і зірнуўшы на пазалочанае ад сонца ржышча, ажно залюбаваўся, як увішна і хораша пажылыя і маладыя жнуць і цудадзейнічаюць сярпамі. Цяжкая гэта работа — цэлы дзень нагінацца, рэзаць пук сцяблін, выпроствацца, класці зжатае ў снапок, зноў нахіляцца. Параўняць замлелую паясніцу можна толькі тады, калі набярэцца за табой дзесяць снапоў і пачнеш зносіць іх і ставіць у мэндлік. Але... жанчыны не любяць мужчынскай засяроджанасці, длубу ды длубу, не могуць без жартаў і песні. Вось і цяпер перабівае нават конскі тупат чыйсьці звонкі, але мяккі пяшчотна-сумнаваты голас:
Заходзь, заходзь, сонейка, Ды за гару борздзенька. Можа, вечар барджэй будзе, Майму сэрцу лягчэй будзе. — He горся, малодачка, На яснае сонейка, А горся, малодачка, На сваю свякрованьку: Бо я раненька сыходжу, Цябе ў полі знаходжу, А позненька забягаю, Цябе ў полі пакідаю.
3-пад крайняга свежага мэндліка, з ценю, выскачыў высокі мужчына ў сіне-чорных, мабыць, выфарбаваных у бузінавым соку нагавіцах і ў белай з чырвонай вышыванкай кашулі, крыкнуў жанкам, каб замаўчалі і схілілі галовы. Гэта быў знаёмы паслужлівы, але жулікаваты княскі цівун Крук, які спрыяў красці іхняму дворскаму-ключніку Расціславу і сам любіў пажывіцца дармовым.
Песня абарвалася; Усяслаў нават не паспеў зразумець, якая з жанок была гэтакая здольная пявуння; пажылыя жанчыны, як правіла, мажныя, у доўгіх шараватых сарочках і ў белых хустках, босыя, пасхілялі галовы нізка і пачціва праводзілі дружыну, а вось не
2 Зак. 243
33
сказаць каб танюткія, не вельмі высокага росту, але дзебелаватыя дзяўчаты пад белымі касынкамі, у бялюткіх прыталеных сарочкахсукенках са старанна выбеленага палатна, вышытых на рукавах і на выразах каля шыі, а таксама ў вышытых чырвонымі ці сінімі ніткамі паясах,— дык вось дзяўчаты толькі на міг апусцілі галовы,а затым паднялі іх і гарэзна пазіралі на дружыннікаў, якія былі амаль усе маладыя, свавольнікі і вісусы, але цяпер велічныя ад коп’яў, блішчастых шчытоў і шоламаў, велічныя нават ад таго, што былі нібы падобныя на адзін твар, кожны маючы гучную назву “вой”, а ўсе разам былі “воінствам”, “віцязямі”.
Ад родных краявідаў, жытнёвай нівы і мэндлікаў ды ад жанок Усяславу аж пацяплела на душы: хоць быў паджылы, меў замужнюю дачку, унука, але не мог не залюбавацца дзявочымі стройнымі спінамі і вабна акругленымі клубамі, а цяпер, калі яны павярнуліся, іхнімі маладымі, амаль ва ўсіх круглаватымі тварамі, усмешкамі ў лагодных вачах ды на поўных вуснах, спакусліва ўзнятымі грудзямі. Калі на Полацкай зямлі было шмат светлавалосых і блакітнавокіх, дык тут, дзе апроч крывічоў і дрыгавічоў пракідваліся яцвягі, валынцы і бужане, балты, а пасля Батыевага нашэсця на Еўропу і люд з польскіх зямель, пераважалі русявыя і цёмнавалосыя, з шэра-карычневымі альбо цёмнымі вачыма насельнікі.
Міжволі дысцыпліна ў дружынніцкіх шэрагах парушылася: тойсёй з маладых і бойкіх вояў не мог вытрываць ад жаночых чараў, ажывіўся, a то і ўзбудзіўся:
— Дзяўчаты, ці не трэба вам жнец добры?
— Гэй, рабаціністая, паехалі са мной!
— Кірпаносая, з сінім паяском, у якой весі жывеш?
Усяслаў не перапыняў і не асаджваў зухоў: доля іх нялёгкая. Сёння ён жывы, здаровы, вясёлы, цешыцца жыццём і жаночай красою, а заўтра можа ўпасці на сырую зямлю паранены альбо забіты, не паспеўшы яшчэ хоць бы пацалаваць у слодычныя дзявочыя вусны, не зведаўшы радасць і клопат мужа і бацькі. Для таго-сяго, можа, гэтае сённяшняе любаванне жаночым станам, тварам, адмысловым бляскам у вачах — апошні штуршок усхваляванага сэрца ды ўсплёск-успламяненне маладой крыві.
Некаторыя дзяўчаты пазіралі з захапленнем на тых, пра каго люд гаворыць з вялікай павагаю, як пра сваіх абаронцаў, асобныя бянтэжыліся ад дапытлівых позіркаў, а той-сёй з дзявочага гурту, выхопліваючы вокам з дружынніцкіх радоў гарэзнікаў, быў бойкі:
— Навагародскія “зайцэ!” (насмешка з таго, што многія карэнныя навагародцы экалі: “зайцэ”, “грыбэ”).
— А ты не рабаціністы? He пароў у маленстве ластаўчыныя гнёзды?
— Знайдзі, калі не баішся нашых дзецюкоў!
Усяслаў лагодна ўсміхнуўся ад гэтай міжвольнай перапалкі: так ужо ёсць справедку, што маладыя амаль заўсёды знаёмяцца, прыціраюцца адно да аднаго дзёрзка, аж выклікаючы злосць, што, аднак, часамі не паспявае перайсці ў нянавісць, а перакідваецца ў гарачыя любошчы. Яны, праўда, не заўсёды прыносяць шчасце, бывае, заканчваюцца і дзявочымі слёзамі. Калі мінулі гэты лапік поля і жанчын, воі зноў пасур’ёзнелі, толькі, мусіць, у душы перажываючы незразумелыя светлыя і хвалюючыя пачуцці, што яшчэ доўга будуць вярэдзіць душу, а таму-сяму, можа, чамусьці запомняцца і на ўсё жыццё...
“А ўсё ж Данілаў дворскі праўду сказаў,— падумаў Усяслаў,— далёкі паход, кароткі, але ярасны бой, здабытыя лупы — добрая навука для дзецюкоў. Праліўшы нямала поту, акрапіўшыся сваёй і чужой крывёю, яны ўжо не пацешныя, а баявыя дружыннікі. 3 імі можна ўжо і абараняцца, і наступаць. У Навагародскай зямлі дабавілася сілы, і яна, канечне ж, хутка спатрэбіцца...”
Задумаўшыся, паціху калышучыся на таропкім кані, Усяслаў пачаў разважаць сам з сабою пра тое, што ўжо не раз непакоіла розум і бянтэжыла душу. А турбавацца было ад чаго: усе вакольныя землі, a то, бадай, і ўвесь свет — у жаху ад нашэсця качэўнікаў-саранчы з-за гор і стэпаў.
Як пішуць у старых летапісах і расказваюць старыя людзі, гэта ўжо другая жудасная людская лавіна адтуль. Першая была сем ці восем стагоддзяў таму, калі часціна таго ўсходняга люду пакацілася сюды і, падмінаючы пад сябе, нішчачы альбо гонячы перад сабой процьму іншых плямёнаў, ашаламіла, змяшала ўсё на свеце. Урэшце яны сталі вядомыя як гуны, а іхні правадыр, Атыла, праславіўся як дэспат-тыран. Як казаў яму, Усяславу, дзед, мудры бацькаў бацька, які хадзіў не толькі ў Кіеў, але і ў Іерусалім, шмат чаго пабачыў і ведаў, казаў, што, можа, якраз тады, калі людзі цэлымі родамі сыходзілі са сваіх селішчаў і шукалі зацішак ды кормныя мясціны, сюды з-пад Дуная прыйшлі нашы продкі, абжылі і палюбілі тутэйшыя не толькі без гор, але і амаль без узгоркаў лясныя і рачныя краявіды. Што да той даўняй лавіны ўсходняга люду, дык яна ўрэшце захліпнулася і паволі памяць пра яе сцерлася.
У гэтым стагоддзі заявіліся адтуль іншыя качэўнікі — манголы . Спачатку пра іх былі цьмяныя звесткі. Да слова, той-сёй казаў, што неяк адчыніліся вароты пекла і з яго сюды, на гэты свет, хлынула плынь здзічэлага ад страху і пакут люду, які ўцякае далей ад месца сваёй кары і па сваім шляху нішчыць усё дазвання. Калі
Спачатку качэўнікі Манголіі называлі сябе татарамі. Калі ж мангол (мунгал) Тэмучын у 1206 г. стаў каганам Чынгісханам, дык па яго загадзе пачалі называць манголамі ўсіх падуладных.
звестак пра іх стала больш, калі да Кіева, Навагародка і іншых гарадоў дайшло, што гэтыя манголы паваявалі шмат краёў, дык не вельмі спалохаліся іх — нават і пасля таго, калі тыя падманам выйгралі бой на Калцы і калі іхняя знаць адбалявала перамогу на дошках, пад якімі расціскалася ў блін ці не дванаццаць князёў са славянскіх зямель. Лічылі: білі іншых — паб’ём і іх. Але калі пазней тыя навалілі хмараю, спустошылі мноства гарадоў і весяў русаў, спапялілі Чарнігаў, Кіеў, патапталі галіцка-валынскую зямлю, п^нясліся ў Еўропу, а потым вярнуліся адтуль і запыніліся каля Іціля , дык, бадай, ва ўсіх застыла кроў у жылах: заявіўся на свет вораг, якога нікому не па сіле адолець.
Князь Ізяслаў, ён, Усяслаў, пры першым зручным выпадку распытвалі беглых людзей, праезджых купцоў, паслоў пра манголаў, дык усё больш уражваліся: гэтыя манголы невыпадкова амацаваліся, узвысіліся над суседзямі і пасягнулі на ўвесь божы свет. У іх было тое, чаго не было ў многіх іншых. Яны, качэўнікі, не будавалі палацаў, крэпасцей і гарадоў, жылі паасобна ў шатрах і юртах у стэпе, многія не ведалі адзін аднаго, але пад пільным і жорсткім назіркам тых, хто меў шмат пашы і табуноў коней, ханаў, былі па законах пятлі ў адным кулаку. Усе — воі, іхнія сем’і з дзецьмі — маглі праз гадзіну-другую спакаваць сваё дабро, сесці конна, сабрацца ў арду і паслухмяна рушыць хоць на край свету праз горы і пустыні, праз рэкі і снягі.
Як нідзе, у іх дабіўся неабмежаванай улады вярхоўны хан, каган. Вялікая моц была і ў іншых ханаў, розных вайсковых начальнікаў, багатых людзей. Кожны ніжэйшы па пасадзе пакорна гнуўся перад вышэйшым. Варта воіну недагледзець баявога каня альбо паходны мяшок — пятля на шыю. За аднаго палахліўца ці няўдачніка ў дзесятку знішчаюць увесь дзесятак. Калі ж дзесятак не ратуе свайго, які трапіў у палон, зводзяць увесь дзесятак. Калі без дазволу пакідае бой сотня, дык забіваюць з яе кожнага дзесятага. Такая страшная смерць вісіць не толькі над простым воінам, але і над знатным ханам альбо палкаводцам: схібіў—загібельтабе. Вось таму ўсе манголы імчацца ў бой, лютыя ў ім не толькі ад смеласці ці крыважэрнасці, але і ад страху, пагрозы ад сваіх.
Праўда, кажуць сведкі, каган можа і ўзнагародзіць. За смеласць, развагу і ўдачу простага воіна ставяць дзесяцкім, дзесяцкага — сотнікам і даюць сярэбраны посуд, табун коней, рабоў і жонак пераможных знатных людзей, сотнік можа ўзвысіцца да тысячніка, a тысячнік — да цемніка, і кожны з іх бярэ ўсяго, што нарабавалі ў чужым скораным горадзе альбо паселішчы, у дзесяць разоў больш, чым ніжэйшы па ўладзе.
11 ц і л ь — Волга.
Усе апавядальнікі са здзіўленнем расказваюць пра мангольскіх коней. На першы позірк, зусім непаглядныя, але бойкія, вынослівыя і, галоўнае, незлічоныя ў процьме табуноў, яны і нясуць на сабе безліч люду, скарбу і кормяць ды пояць усіх сваім мясам, малаком і жывой крывёю. А да ўсяго гэтыя коні ўмеюць самі здабываць сабе корм нават з-пад тоўшчы снегу ўдарам капыта.
Нямала многія гаварылі пра мангольскі моцны напітак, нейкі кумыс, што весяліць усіх у іхнім суровым жыцці. Кажуць, іхні каган, Чынгісхан, перад смерцю разам з мудрацамі склаў закон для манголаў, заклікаў зусім не піць, але паколькі, на яго думку, непітушчых цяжка знайсці, дык дазволіў выпіць раз на тыдзень, напіцца — раз у месяц. Кумыс — свяшчэнны напой, хто наўмысна ці нядбайна пралье хоць кроплю, той можа чакаць смерці. I свой, просты ці знатны, і чужы таксама. Дык як не крывяцца, скажам,князі з рускіх зямель ад такога пітва, але не адмаўляюцца, п’юць, і вельмі беражліва. Многія хваляць мангольскую авечую і вярблюджую шэрсць, са здзіўленнем расказваюць пра іхніх шаманаў, пра маркотныя песні, пра вынослівых манголак, якія ў паходах нават нараджаюць, гадуюць дзяцей і вядуць гаспадарку.
Усе з захапленнем і жахам расказвалі пра Тэмучына — былога бедняка, раба, але смелага, разумнага, справялівага і ў той жа час бязмежнага ў жорсткасці чалавека, які стаў вялікім каганам Чынгісханам. Ён не толькі здолеў сабраць і закілзаць усю мангольскую сілу, падакляраваць суродзічам не многа і не мала, а пашу ва ўсім свеце, але кіўком аднаго пальца змусіў іх даверліва і паслухмяна згарнуць шатры і юрты, ускочыць на коней і паімчацца з запаснымі табунамі за ім, Трасуном Сусвету.
Па апо^ядзе тых, хто ведае карту зямлі, манголы захапілі дзяржаву Каро , дзе, як кажуць, край ^ямлі, вялізнае мора, за якім узыходзіць сонца, заваявалі тангутаў , а пасля, звыкшыся ўжо з пустынямі, гарамі, шырокімі альбо бурнымі рэчкамі, спапялілі цёплы і ўрадлівьі край шматлікага цемнатварага люду, які мае зялёны сцяг прарока , скарылі гордыя каўказскія плямёны, папоўнілі свае сілы полаўцамі-кіпчакамі, услалі трупамі зямлю русічаў аж да Ноўгарада, а потым, абмінаючы радзімічаў, зачапіўшы ўскраіны ТураваПінскай і Берасцянскай зямель, зруйнавалі Кіеў і па Галіцка-Ва-
' Землі сенняшняй Карэі
Насельнікі паўночна-заходняй вобласці Кітая.
Маюцца наўвазе продкі казахаў, таджыкаў, кіргізаў, узбекаў, туркменаў, іранцаў і інш.
Полаўцы-кіпчакі (куманы) — народнасць цюркскай групы — жылі ў стэпах Каўказа і Паўночнага Прычарнамор'я. Іхні галоўны горад Шарукань, мяркуюць, быў паблізу Харкава
лынскай зямлі, гонячы перад сабою полчышчы больш чым з сарака паваяваных плямён і наро^аў, уварваліся ў “вячэрнія краіны”, каб дайсці да апошняга мора , за якое заходзіць сонца, а гэта значыць, заваяваць Сусвет і ўладаром яго назаўсёды зрабіць манголаў.
Жах ад пяцьсоттысячнай віхурнай і згуртаванай арды Батыя — Чынгісханавага ўнука — зведалі многія польскія, венгерскія, чэшскія, мараўскія, багемскія, нямецкія землі (ахаваныя жалезам нямецкія рыцары лічылі сябе самай перадавою і непераможнаю сілай, але манголы разбілі іх ушчэнт). Валасы дыбам сталі ад страху ў італійцаў і франкаў, а рымскі папа, гаварылі, збег са сваёй рэзідэнцыі ў Францыю, а рымска-германскі імператар Фрыдрых II Гогенштаўфен у Сіцыліі ўпотай трымаў судна, каб на міг у самую небяспечную хвіліну збегчы ў Александрыю ці ў Бейрут. Ён, як і кароль франкаў Людовік IX, нібы не чуў слёзных просьбаў славян, якія спрабавалі запыніць манголаў.
Джыхангір — Заваёўнік Сусвету — Батый чамусьці (смерць у Карокуруме вялікага кагана Угедэя і тамтутэйшы неспакой? Боязь пакідаць агромністы тыл без вялікай сілы? Тайныя перамовы з папам альбо яшчэ што-небудзь?) нечакана павярнуў сваю конніцу і, цяжка цягнучы напханы жывот, як тыгр пасля ўдалага палявання на буйнага звера, паволі адышоў. Ажно ў Каракорум. Там абралі новым вялікім каганам Гуюка, а Батыю зноў уручылі бацькаў Паволжскі край, і ён зноў вярнуўся ў палавецкія стэпы — уладаром над полаўцамі і Руссю, наглядачом над Еўропаю.
Як даходзяць чуткі, і Гуюк, і Батый, маючы вялікую сілу, зусім не тояцца, што зноў пойдуць на заходнія краіны, а пакуль што Батый у нізоўях Іціля будуе сваю сталіцу.
Той, хто пабачыў ужо Сарай-Бату, ажно хітае галавой: такога горада, як гэты, яшчэ не было: ён будуецца з усяго, што захапілі і цяпер бяруць манголы ад паваява^ых імі зямель як на Усходзе, так і на Захадзе. 3 Нябеснай імперыі мудрацы і грамацеі вучаць, як кіраваць дзяржавай і гаспадарыць, навучаюць кніжнай мудрасцізі музыцы, а таксама адтуль дальнабойныя агнямёты і сухі пясок , што ўспыхвае і ўзрывае самыя тоўстыя сцены; дойлідства — візантыйскае, маўрытанскае, асіра-вавілонскае і егіпецкае, а таксама з Рыма, Русі, Каўказа, Егіпта, Сірыі, Палесціны, Ірака, Ірана, адтуркаў-сельджукаў, з Венецыі, Парыжа і Лондана. Каго з будаўнікоў, кавалёў, збраяроў, ганчароў, гарбароў, ткачоў, ювеліраў і іншых май-
Тады зямлю ўяўлялі востравам, акружаным вадой, дзе зазаходам сонца была суцэльная цемра.
2 о
3 Кітая.
Маецца на ўвазе порах.
строў прывялі туды на валасяным аркане, хто, выцерпеўшы далёкі шлях і нягоды, прыбыў сам, каб зарабіць.
Батый і іншая знаць пасяліліся ў камяніцах, але жывуць там толькі халоднай зімою, улетку выязджаюць у стэп, у шатры і юрты. Як і раней, увесь люд (кажуць, у Сарай-Бату больш двухсот тысяч насельнікаў) можа сабрацца, ускочыць на коней і пайсці ў паход менш чым за гадзіну.
Там некалькі рэлігій, стаяць мячэці, праваслаўныя і каталіцкія храмы. 3 усіх падуладных краёў прыходзіць туды дзесятае ад усяго — дзесяты воін, дзесятая дзяўчына, дзесяты конь рознай масці і дзесятае ад любога статку, дзесятае ад жніва, прыбывае даніна і не з паваяваных зямель — кажуць, з далёкага Індыйскага царства, куды, гаварылі, Чынгісхан не пайшоў з-за спякоты.
Што да Кіева, Уладзіміра, Цверы і дальшых, паморскіх, краёў, дык іх манголы аддалі уладзімірскаму князю Яраславу як вярхоўнаму на Русі, але там, як даходзіць да Навагародка, пачынаюць усё больш гаспадарыць Батыевы намеснікі, баскакі. Яны сёлета ўзяліся меціць, перапісваць усё і ўсіх на землях русічаў, каб лепш абіраць іх. Хто з князёў не стаў на калені, не вытрываў абраз і зняваг, таго пабілі, хто хоча ўратаваць сябе, сям’ю і падданых, той месяцамі выкленчвае ў Батыя ці ў далёкай мангольскай сталіцы за Байкалам ярлык на княжанне, а калі выпрасіў яго, як Яраслаў сабе і сынам, мусіць служыць Батыю пакорліва. I, мабыць, няма для тых іншага выйсця. Іначай Батый разбурыць, папаліць, звядзе ў палон і тое, што ацалела ці пачало адраджацца. А заадно вялікая надзея на царкву, якую манголы не чапаюць, ды на пладавітасць маладых жанчын, якія дадуць роднай заняволенай зямлі і рукі рабочыя, і вояў.
Усяслаў, калі разважаў пра ўсё гэта, не мог не запыніцца на адным цікавым моманце: паміж дзвюма лавінамі з Усходу вялікі адрэз часу, шмат сплыло вады і шмат што змянілася ў свеце, сыйшлі ў нябыт адны і ўзніклі новыя дзяржавы, але, калі добра пакумекаць, ёсць адно, што яднае іх, гэтыя дзве лавіны. Найперш тое, што пры іх славянскім землям адначасова была пагроза як з Усходу, так і з Захаду. Раней тое, што не зрабілі тут гуны, здаецца, спрабавалі інтрыгамі альбо сілай дакончыць варагі — ваяўнічыя і хцівыя наёмнікі, віжы, купцы з паўночных і заходніх краін, а цяпер сюды, дзе не ступіла нага мангольскага каня, лезуць зноў жа заходнікі.
Быў ці не быў пошапт тых продкаў і нашчадкаў даўніх гунаў з варагамі — цяпер цяжка сказаць, вельмі ж шмат на ўсім гэтым гістарычнай павуціны і пылу, блытаніны ў напісаным і расказах вучоных людзей. Шмат не скажаш і пра варункі Чынгісхана, рымскага папы і мечаносцаў: няма ва ўсім гэтым тайны, розных чутак, а можа, і супадзення.
Ды ўсё ж варта падумаць, чаму амаль у адзін час Чынгісхан пачаў азіяцкія заваёвы, рушыў на Захад, а мечаносцы ўзяліся спачатку асвячаць язычніцкія землі, а пасля палезлі на Усход, на ахрышчаных у праваслаўе славян? Хочаш ці не хочаш, але прыходзіць думка: усё ж невыпадковы адначасны рух манголаў і мечаносцаў насустрач адны адным!
Праўда, мечаносцы, а пазней тэўтоны не заяўлялі і не заяўляюць пра скарэнне Сусвету, “нясуць слова божае”. Ды і язычнікі, і хрысціяне праваслаўныя хутка разабраліся, што няпрошаныя госціпрапаведнікі разлічваюць не столькі на сілу свайго вучэння, колькі на меч, а гэта значыць, што хочуць паваяваць, звычайныя захопнікі. Таму невыпадкова ўжо на тутэйшых аблогах набылі вялікую славу васал Полацка кукейноскі князь Вячка, Аляксандр з Ноўгарада і той жа Даніла з Холма, якія не толькі скрыжавалі мячы з набрыддзю, але і білі тых, змушалі ўцякаць. Ды мечаносцаў і тэўтонаў гэта не запыніла і не запыніць, не проста так яны, пабітыя, восем гадоў таму злучыліся ў адзін Лівонскі ордэн. Канечне ж, прыйдзецца яшчэ з імі, крыжакамі, сутыкнуцца. Канечне ж, трэба збіраць супраць іх вялікую сілу, пільна сачыць за ўсімі іхнімі варункамі з манголамі. Іхні саюз — калі не пагібель, дык доўгая і цяжкая няволя для многіх славянскіх земляў.
Што змушала Усяслава думаць, што калі не такі саюз, дык такая змова магла быць? Ды тое, што манголы і крыжакі нібы разам абкладвалі славян. Калі восем гадоў таму Батыевы орды падышлі да Разані і замахнуліся на ўсю Уладзіміра-Суздальскую Русь, дык амаль гэтым жа часам магістр ордэна крыжакоў Брун меўся рушыць з Драгічына на Галіч, Валынь і, па чутках, нават на Кіеў, ды яго апярэдзіў абачлівы князь Даніла, першы ўдарыў па Бруну і пабіў таго (гэта быў і першы яго, Усяславаў, бой з крыжакамі). Тады ж рымскі Папа аб’явіў крыжовы паход... не, не на манголаў, а на язычніцкія і праваслаўныя землі. А калі ў 1240 годзе манголы цёмнай хмараю наблізіліся да Кіева, дык на Няве высадзіліся шведы, а ў 1242 крыжакі пасунуліся на ацалелыя ад манголаў Пскоў і Ноўгарад. Урэшце, канечне ж, не проста так, што рыцары — дарадцы як у Батыевым стане, так і ў мангольскай сталіцы. Што да крыжакоў, дык калі ім надавалі як след пскоўскія, ноўгарадскія і полацкія воі, дык тыя заключылі мір з Ноўгарадам і ў апошнія гады насядаюць па Заходняй Дзвіне і па Нёмане. He толькі нечапаны манголамі, але і пабагацелы Навагародак для іх — здаецца, цяпер вельмі спакусны і прынадны кавалак...
“Дзяўбі сваё, як тая птушачка, але і азірайся вакол...— уздыхнуў Усяслаў.— Зазяваешся альбо пырхнеш угору ці ўбок не ў час — адразу трапіш у ястрабіныя кіпцюры... Трэба вялікая асцярожнасць і абачлівасць. Hi аднаго лішняга не толькі кроку, але і
слова! Людзі добра кажуць: “Беражлівага каня і звер не з’есць!” За Слонімам (Услонімам), калі яны пераправіліся ўжо праз
Шчару і ехалі разам з атрадам, што праводзіў мёртвага княжыча, іх нагнаў Міндоўг са сваёй перадавой дружынаю. Падаваўся разам з імі ў Навагародак — балазе яго Рута была непадалёку, а заадно ён хацеў пабыць на пахаванні, а потым забраць з сабой сям’ю са світай, што на час гэтага паходу палічыла за лепшае ахавацца ў іхняй крэпасці.
— За гэтыя дні мае людзі нямала самі выпілі, нямала папаілі Данілавых дружыннікаў, дык добра пагаварылі,— вось едучы поплеч на белым кані, прамаўляў Усяславу Міндоўг, мабыць, крыху помнячы сваю п’яную гаману каля шатра ў Данілавым стане.— Даніла цяпер мае мала сілы, вельмі асцерагаецца Батыгі: прымае яго паслоў і ганцоў, як ніколі, ветліва...
Усяслаў добра зразумеў, куды той хіліць.
— Паглядзім, што будзе далей,— прамовіў уголас.
— А далей будзе тое, што Даніла паедзе ў Сарай-Бату, а то і ў далёкі Каракорум па ярлык,— сказаў-папікнуў Міндоўг.— На свае і на вашы, навагародскія, землі. Які не горды, але будзе біць чалом і, можа, выпрасіць іхнюю міласць.
— Можа.
— Я, Усяслаў, цяпер, якраз цяпер, калі Даніла слабы і не мае ярлыка, рызыкнуў бы адпіхнуць яго руку ад Навагародка!
— А па-мойму, лепш, каб ён лічыў: мы ўсё пад ім. Мы ж ціха будзем рабіць сваё і для сябе.
— Калі Даніла будзе мець ярлык і на вашыя землі, дык ты ніколі, чуеш, ніколі не будзеш рабіць сваё і для сябе! Калі што якое, то ён навядзе на вас і на нас манголаў. Як яго продак Манамах наводзіў на Полацак кіпчакоў-полаўцаў.
— Я не думаю, што Даніла пойдзе на такое.
— Пойдзе, Усяслаў,— запэўніў Міндоўг.— Таму, кажу, я на вашым месцы і рызыкнуў бы якраз цяпер зрабіць Навагародак вольным. Праўда, можа, з такой-сякой гульнёю...
— 3 якой, калі не сакрэт?
— Ты і сам ведаеш,— усміхнуўся Міндоўг.— Мы з табой ужо не раз блізка падыходзілі да гэтага...
— Патлумач, Мендог,— прамовіў ён.— Як ведаеш, маўчаць я ўмею.
— Калі яно так і будзе, што Батыга адпусціць вашу і маю зямлю крыжакам, дык...— падумаў, нібы асцерагаючыся казаць тое, што таіў глыбока ў душы, а потым усё ж даказаў: — Дык я перамовіўся б з крыжакамі...
— Пра што? — усміхнуўся Усяслаў.
— Яны вельмі злыя на Данілу. За Драгічын...
— Лічыш: яны не пазважаюць, што і вы, язычнікі, і мы, праваслаўныя, не толькі стаім на іхняй дарозе, але не раз і адбівалі іх, няпрошаных?
— Я не пра гэта. Я пра іншае.
—Лічыш: яны стануць саюзнікамі? Шчырымі і дабрадзейнымі? Толькі з-за адной нянавісці да Данілы?
— He. Ты ж чуў: я казаў пра гульню. На крыжацкіх і мангольскіх інтарэсах.
— Небяспечная вельмі гульня, князь!
— Можа, не зусім для цябе, вельмі абачлівага...— пакпіў той.
— Сам ведаеш, я не боязкі,— прамовіў Усяслаў.— Але абачлівасць,лічу,ніколінезашкодзіць.Я к р а з цяпер — злашча. Давай паразважаем. Крыжакі могуць ухапіцца за тое, каб памагчы нам адысці ад Данілы. Але, думаеш, нічога не захочуць за сваю помач? He! Пачнуць ліпнуць, каб перавесці наш людулацінскую веру, спачатку словам, а потым, можа, і мячом падуладзіць нашы землі папу рымскаму. Даніла, як толькі ўчуе пра наш пошапт (а ён рана-позна ўведае пра гэта), не толькі ашалее, але і настроіць супраць нас усіх праваслаўных. Нават нашых баяраў, дружыннікаў і наш просты люд. Каб утрымацца, мы, жменька змоўшчыкаў, будзем мусець абапірацца на крыжацкі меч. Дык што — самім спрыяць чужынцам заваёўваць сябе, ліць братнюю кроў, а, урэшце, і абяскровіцца?
— Ну і Даніла не дасць вам дыхнуць на поўныя грудзі!
— Але разам з ім мы будзем супраць крыжакоў, не зведаем гневу праваслаўных і паходу іхняга супраць нас.
— Тады князю Ізяславу трэба самому ехаць да Батыгі альбо ў Каракорум і прасіць ярлык на Навагародскую зямлю! — рашуча махнуў рукой Міндоўг.
— А ці варта самому сунуць руку ў тыгрыную зяпу? Ды...
— Канечне, князь Ізяслаў цяпер нікуды не паедзе,— уздыхнуў Міндоўг.
— Думаю, ён сам, па сваёй ахвоце, не паехаў бы ў Сарай-Бату, каб жыў і княжыч,— сказаў Усяслаў.— Можа, ён перамог бы ў спрэчцы Данілу, Яраслава і сцвердзіў бы, што наша зямля, наш люд былі задоўга да прыходу сюды войск вялікіх кіеўскіх князёў і што Даніла не мае права на нас пасягаць. Можа, нават болей — манголы маглі б прызнаць Навагародскую зямлю, але... якая была б цана гэтай перамогі?
Міндоўг змаўчаў. Слухаў.
— He сумнявайся, “дабрадзеі” паслухалі б нашы, славянскія, спрэчкі і ўбілі б клін паміж Данілам і Ізяславам. Нас бы настройвалі супраць Данілы, каб не даць яму акрыяць, а Данілу, a то і ўсіх бы праваслаўных і неправаслаўных настройвалі б супраць нас. Каб не даць адужэць. А да ўсяго маглі б запатрабаваць, каб мы не толькі
спраўна плацілі ім за ласку дзесяцінай усяго, але і пастаўлялі ім свае дружыны. I варта было б хоць адзін раз не паслухаць іх, дык адразу навялі б на нас свае тумены, што пакінулі б на месцы нашых гарадоў і весяў папялішчы, а здаравейшы наш люд пацягнулі б на аркане ў палон! Дык хіба гэта трэба нам?
— Але Даніла, калі возьме ярлык, будзе пакорлівьі іхні васал. I, павер, долю яго даніны будзеце плаціць і вы.
— Гэта, як той казаў, мы яшчэ паглядзім...— прамовіў Усяслаў.— Хоць лепш страціць долю, чым усё. Хоча Даніла быць князем у сваёй вотчыне, прагне не адпусціць нас са сваіх аглабель — што ж, няхай мае варункі з тыграм. Мы пабудзем і ў цяні. Нам найперш патрэбны, яшчэ раз скажу, спакой і час. Значыць, мы павінны не насцярожваць ні ноўгарадскага Аляксандра, ні Яраслава, ні Данілу і ні крыжакоў ды манголаў...
— Ты не толькі разважлівы, абачлівы, Усяслаў,— нібы пазайздросціў Міндоўг.— Ты — мудры палкаводзец і дзяржаўны муж. Табе быць бы ў вялікай дзяржаве для вялікіх варункаў!
— Я не прагну ні вялікай улады, ні вялікай славы, Мендог. Я хацеў бы дабіцца, можа, зусім малога: каб край і люд наш былі вольныя, самі сабе гаспадары, здаровыя і багатыя, каб яны паважалі сябе і іншых, а іншыя паважалі нас.
— Гэта — не мала, Усяслаў! — усміхнуўся, хітнуў галавой Міндоўг.— Бо гэтага яшчэ трэба дабіцца! I мудрасцю, і сілай. I, можа, на гэта пойдзе нават усё тваё жыццё! A то, можа, і ўнукава!
— Можа,— згадзіўся Усяслаў.— Але тое, пра што казаў,— мая запаветная мара.
— Тое, што я ўмею і магу, тваё, Усяслаў. He бойся мне здаверыцца. Я пайду за табой і ў агонь, і ў ваду.
— Без гэтага, князь, не ўстояць ні табе, ні нам. Наша суседства цяпер само змушае нас толькі на еднасць і ўзаемную помач. I пра гэта мы мусім чым найменш гаварыць чужым людзям... Пінскі князь Міхаіл, полацкі Брачыслаў — за тое ж...
— Бачу я з непатаптаных манголамі Пінска-Тураўскай, Берасцейскай, вашай, Полацкай і Смаленскай зямель адну роднасную дзяржаву! А калі яшчэ...
— Памаўчым, Мендог! — усміхнуўся Усяслаў.— Давай, кажу, думаць, дбаць пра іншае: як і чым адагнаць ад нашых зямель жалезнага пса, як і чым усцерагчыся ад азіяцкага людажэрнага тыгра? А табе, думаю, яшчэ нямала клопатаў і са сваімі князямі ды з аўкштайцкімі і жамойцкімі кунігасамі...
— Нямала,— уздыхнуў Міндоўг.— Мне ніколі няма спакою. Hi ўночы, ні ўдзень. Дзякуй Богу, што ёсць Навагародак, князь Ізяслаў і ты, a то... не ехаў бы вось цяпер з табой побач ці быў бы ў выгнанні...
5
Ужо незадоўга перад Навагародкам, на лузе каля невялікай рачулкі Нёўды, Усяслаў спешыў дружыну і загадаў усім чысціць коней, сябе,— якое не вялікае ў іх гора, але трэба вярнуцца ў стольны Навагародак, дзе выйдзе сустракаць іх увесь знатны і просты люд, ахайнымі, ва ўражлівым і захапляльным бляску даспехаў і зброі, велічнымі: войска ёсць войска, апора, гонар і слава княства ды ўсёй, як пачало ўжо гучаць, Навагародскай зямлі.
Асвяжыўшыся, паціху рушылі да Навагародка: наперадзе — два лепшыя вайсковыя трубачы, за імі — княскі сцяганосец з вартаю, a за імі — павозка з труной, накрытай дываном, а за ёй — Усяслаў на любімым арабскім гнядым скакуну (падарунак сірыйскіх купцоў, якія не абміналі і Навагародак), Міндоўг з аховай, а за імі — спачатку знатныя, а потым маладыя дружыннікі. Па пяць вояў у радзе, кожны з іх у правай руцэ трымаў кап’ё з вострай бліскучай пікай, a на поясе — меч, ды ўсе былі ў блішчастых шоламах і шчытах. За дружынамі цягнуўся абоз — павозкі з лупамі і ахова.
Знаёмыя весі з наземнымі пабудовамі, пажылыя людзі з нізка схіленымі галовамі, узрушаныя падлеткі са ззяючымі позіркамі на сур’ёзных, a то і строгіх вояў, цікаўныя басаногія дзеці ў кашульках, палі са збажыной, статкі кароў, авечак і коз, старажытныя, парослыя травой курганы і свежыя могільнікі з драўлянымі крыжамі, а сям-там і з агароджамі, а пасад з могільнікам багатых людзей на поўдні і з многімі шыкоўнымі двух і нават трохпавярховымі цаглянымі і драўлянымі купецкімі і рамесніцкімі дамамі ў цэнтры і на поўначы і зусім, нарэшце, строгі дзядзінец на высокай гары — усё гэта блізкае, роднае ўсцешна і трывожна змушала ўтрапёна забіцца сэрца.
Навагародцам ужо данеслі жалобную вестку — купцы, рамеснікі, кавалі, ювеліры, ганчары, шаўцы і краўцы, чэлядзь, бацькі, жонкі і дзеці дружыннікаў сустракалі іх не з усмешкамі ды радасным галёканнем, як раней, а са смуткам, а заадно ўзіраючыся ў твары вояў: а мой, наш жывы? Убачыўшы роднага чалавека, не выяўляючы ўсмешак, аднак па-чалавечаму радаваліся ў душы: у вачах мільгалі шчаслівыя агеньчыкі. Як ні было шмат старых, маладых і юных твараў па адзін і другі бок іхняй калоны, Усяслаў адразу ўбачыў сваіх слуг, дачку Звеніславу — тая, высакаватая, мабыць, не зусім з мяккімі, а мужнаватымі рысамі твару, толькі на міг абмацала яго вачыма, прывітальна махнула рукой і, выцягваючыся, пачала шукаць позіркам мужа-баярына, Васілька, які быў праваю рукой у княжыча-нябожчыка, адным са старшых у маладой дружыне,— а пасля, калі па апушчаным ужо мосце з аплазаваных моцных бярвёнаў праз галавакружны роў з вадою (яго глыбіня
і шырыня больш чым у пяць чалавечых ростаў) мінулі шырачэзны, амаль трыццаць крокаў у каменным падмурку, і высокі, больш чым у тры чалавечыя росты і наверсе шырынёй у пяць крокаў абкладзены каменнямі земляны вал і ўехалі ў невялікі, але ўтульны дзядзінец, Усяслаў адразу ўтаропіў позірк у навагародскіх старэйшын, якія вакол князя Ізяслава, Міндоўгавых Ганны, Войшалка і Дануты стаялі каля княскага двухпавярховага церама-палаца і чакалі жалобную працэсію. Пад’язджаючы бліжэй і бліжэй, Усяслаў бачыў на тварах добра знаёмых радцаў не толькі шчырую жалобу, што была перад пасадам у вачах людзей болып нізкага звання: тут тойсёй засмучаўся, але той-сёй і ў жалобе меў свае тайныя помыслы. Затым Усяслаў чэпка зірнуў на баярына дворскага і ключніка Расціслава — той, старэйшы на гадоў пяць, тоўсты, з вялікім падволічам на шыі і з мясістымі шчокамі ды носам, таксама навёў на яго вузенькія вочкі, працінаў, нібы намагаючыся ўбачыць, колькі ж адчаю і болю ў яго , Усяслававай, душы, а потым, выяўляючы да яго пагарду, перавёў позірк на труну. Расціслаў і ён ужо даўно жылі ў паўтайнай варажбе, супернічаючы перад князем і Радай; тут, у Навагародку, улада і сіла была ў яго, Усяслава, але Расціслаў усё роўна стаяў на яго дарозе, заўсёды папраўляў і шкодзіў: меў апеку ад галіцка-валынскага валадара і ягонага дворскага, паколькі яго жонка Раксана — не толькі ўраджэнка тых мясцін, але і сваячка таго дворскага, Андрэя. Расціслаў быў тут найбольш буйным Данілавым выведнікам і апірышчам; усё, за што на днях папікаў Усяслава Андрэй-дворскі, якраз перадаў у Холм, у Данілаву сталіцу, Расціслаў. Цяпер, калі такое гора, той, канечне ж, паспрабуе настроіць князя Ізяслава і Раду супраць яго, як спрабаваў раней спажыць у сваю карысць смерць княгіні, заўчасную пагібель старэйшых княжычаў.
Спешыўшыся, Усяслаў адразу ж падышоў да князя Ізяслава — высокага, худога, белага і з запалымі вачыма, ссівелага, сёння ў апратцы жалобнага княскага колеру — у цёмна-вішнёвай шапцыстаўбуне, аблямаванай выдрынай скураю, у барвістым карзне, зашпіленым каля кадыкастай шыі не залатой, а простай фібулаю, a пад карзном была доўгая, ніжэй калень, барвістая туніка з набедраным карычневым, без ніякай пазалоты поясам, са сціплым арнаментаваным карычневым падолам.
— Высокашаноўны князь,— схіліў, а потым зноў падняў галаву Усяслаў,— мы годна ўтрымалі твой сцяг, памаглі князю Данілу перамагчы, добра загартавалі нашых маладых вояў і прывезлі немалыя ваенныя лупы. Вось табе Данілава грамата.
Князь — а яго з аднаго боку падпірала пад локаць Міндоўгава Ганна, а з другога падтрымліваў Расціслаў — слухаў нібы безуважна, здаецца, нават ледзь-ледзь не ажывіліся ягоныя некалі руда-
шэрыя, жывыя, а часамі, у гневе, нібы агняна іскрыстыя, а цяпер выцвілыя і безжыццёвыя вочы, на высокім пажаўцелым лобе як былі, так і не здрыгануліся глыбокія маршчыны, вастраваты нос быў паніклы, толькі, здаецца, крыху варухнуліся бяскроўныя вусны. Ізяслаў быў дужы і моцны чалавек, разумны і з непахіснай воляй, умелы палкаводзец і дыпламат, але вось гады, пастаянная барацьба з ворагамі і супрацьстаянне Данілу, а ўрэшце і агромністае асабістае гора калі не зламалі, дык састарылі і знядужылі яго. Цяпер ён з усёй сваёй некалі вялікай радні быў адзін як перст. Ён узяў пададзены пергаментны скрутак, змацаваны вяровачкай і Данілаваю пячаткай і нібы не ўтрымаў яго, бяссільна апускаючы руку.
Усяслаў дастаў са сваіх похваў ваяводскі меч і, падаючы яго князю, упаў на калена на вымашчаны аплазаванымі бярвёнамі дол:
—Я, толькі я, князь, вінаваты ў тваім новым і ніяк несуцешным горы: недагледзеў княжыча. Карай мяне за гэта па сваёй волі, хоць наш смелы і парывісты княжыч загінуў не на хмельным балі і не на паляванні, а ў ратным баі.
Ён гаварыў так не для позы і зусім не баючыся, што гэтым самым шмат чаго траціць і дае болыпыя шанцы іншым — найперш таму ж Расціславу.
— Брат мой,— пачуўся амаль побач Міндоўгаў голас.— Праўда, сын твой загінуў як храбры вой, але слаўны навагародскі баярын Усяслаў невінаваты ў яго смерці. Княжыч не паасцерагаўся, парушыў дамову і ў небяспечную для князя Данілы хвіліну кінуўся таму памагаць...
Князь Ізяслаў зноў нібы адчужана зірнуў на пададзены яму з пакорай меч і выслухаў заступніцтва за навагародскага ваяводу князя-суседа, а потым асцярожна вызваліўся, слаба махнуў правай рукою, у якой трымаў Данілаву грамату, каб Усяслаў падняўся з калена і схаваў у похвы свой меч, і, хістаючыся, падаўся да павозкі з труной:
— Пакажыце мне маё чада...
Дружыннікі хутка прыбралі дыван, знялі барвістую, з цёмнавішнёвай накідкай накрыўку з труны, дык цяпер усе ажно ўздрыгнулі: юны княжыч, абкладзены падталым лёдам і зёлкамі, здаецца, не знявечаны і не мёртвы, жывы, толькі, праўда, залішне бела-сіняваты і застылы.
— Кроў мая... — Дрыготкімі пальцамі стары князь дакрануўся да княжычавага высокага і яснага, як і ў бацькі, лоба.— Чаму такі твой лёс? Гэта мне пара пакінуць гэты грэшны і мілы свет, а ты павінен быў род наш княскі цягнуць далей, зямлю родную аберагаць і ўзмацняць!
Да князя амаль на дыбачках падышоў баярын Расціслаў — у цёмным атласным жупане, паверсе якога быў венгерскі бурачковы
шаўковы кунтуш з разрэзанымі і закінутымі на плечы рукавамі, у бурачковай шапцы (апратку ягонай сям’і прывозілі з Холма) і лісліва ды ўгодліва заапекаваўся над бяссільным гаспадаром краю:
— Князь, горача, дык не трэба трымаць княжыча на дварэ. Няхай яго нясуць у цень.
Ізяслаў паслухмяна адступіў — па Расціслававаму знаку дружыннікі паняслі труну ў княскі церам-палац. Там, калі радцы і высокія госці пасталі вакол труны, баярын Расціслаў, спажываючы момант, зноў заверхаводзіў:
— Даручы, князь, выбраць малую Раду з нас, каб дапыталі, як загінуў княжыч...
“Дапыталі...” Канечне ж, цяпер Расціслаў спрабуе найперш пасеяць недавер да яго, Усяслава, унізіць і аслабіць яго моц у Радзе.
Усе адчулі гэта, многія зморшчыліся з непрыемнасцю, але Расціслаў гнуў сваё:
— А тады добра ведаць будзеш, хто вінаваты, каго караць...
Ізяслаў стаяў па-ранейшаму задуменны, нібы не чуў гэтых голасных нашэптаў, толькі, здаецца, яшчэ болей спахмурнеў. Калі Расціслаў зноў разявіў рот, каб яшчэ штосьці сказаць сваё, князь нібы засланіўся ўзмахам рукі:
— Ідзіце. Усе. Я хачу пабыць адзін.
Праўда, павярнуў галаву і ўважыў Міндоўга і ягоную сям”ю:
— Выбачай, брат. Выбачай, княгіня.
Усе добра зразумелі Ізяславаў настрой і стан, ціха падаліся са святліцы; Расціслаў наўмысна марудзіў, намагаючыся быць побач з Усяславам і Міндоўгам. Тое, што яму не ўдалося цяпер, тут жа ўгаварыць, павярнуць на сваё князя і ўзяць верх над Усяславам, моцна разгубіла яго: як не таіў, але на твары была пакутлівая незадаволенасць. I ўвогуле ён здаваўся цяпер завельмі тоўстым і цяжкім.
— Ну што, баярын? — узяў яго пад локаць, ухмыльнуўся Міндоўг.— Засвярбела засадзіць Усяслава ў поруб?
Таўсцюк засоп, збянтэжыўся, што нават сусед зразумеў яго намеры, але зірнуў непрыхільна: маўляў, не лезь не ў сваё, чужынец.
— He засадзіш,— зло цешыўся Міндоўг.— He дазволяць князь Ізяслаў і дружыны. А вось павагу да сябе страціш.
— Я не за тое, каб каго засадзіць, я за тое, каб ва ўсім разабрацца,— той фыркнуў, надзьмуўшыся і пачырванеўшы, як індык.— I князь наш, думаю, будзе за гэта...
Без лішняй цырымоніі (што яму, каго апякае сам галіцка-валынскі ўладар, да князя-суседа, якога трымаюуь навагародскія мячы!) вырваў руку і завалюхаў прэч з грыдніцы .
Г рыдніца — пакой у княскім палацы, дзе прымалі гасцей.
Як толькі за Расціславам зачыніліся дзверы, Міндоўг перадражніў, як грузна патрухаў Расціслаў, а потым павярнуўся да Усяслава:
— Добра ўсё чуў?
Ён разумеў усё і без гэтай перасцярогі.
— Будзь пільны,— адкрыта сказаў Міндоўг, бачачы вакол, як кажуць, сваіх людзей.— Сцеражыся: гэты аспід назапасіў на цябе яд...
Як убачыў, усе, хто застаўся тут з ім, тысяцкі Бялян, знатны дружыннік і старшы яго аховы Цішук, Міндоўгавыя жонка і дзеці, баярын Хвал, пазіраюць на яго шчыра і спачувальна.
— He хвалюйцеся,— супакоіў ён.— Думаю, князь мяне зразумее. А калі пакарае, дык справядліва. А што да гэтага аспіда, дык свой яд ёсць на кожнага гада...
— Баярын Бялян,— папрасіў сярэдніх гадоў і рослага знатнага воя Міндоўг,— ваявода дазваляе сабе быць не зусім асцярожным. А усё ж варта трымаць напагатове дзесятак-другі сталых і адданых дружыннікаў. Бялян, ахоўвай ваяводу як сваё вока, як наш усіхны жывот.
— Я згодзен, князь,— коратка, але ўдумліва адказаў негаваркі, але цягавіты і мужны ў баі тысяцкі, правая Усяславава рука.
— I ты, Цішук, будзь чуйны, глядзі ва ўсе вочы і слухай ва ўсе вушы,— папрасіў Міндоўг Усяслававага ахоўніка.— Расціслаў, можа, не здолее настроіць супраць Усяслава князя, можа, не асмеліцца ўзбунтаваць гараджан, але можа знайсці якую-небудзь поскудзь і падаслаць ва Усяславаў дом з кінжалам альбо з ядам. Дык ты, Цішук, не пускай у дом нават муху!
— Перастаньце,— ажно сумеўся Усяслаў.— Бадай, няма мне такой пагрозы, пра якую вы думаеце.
Да яго падышла княгіня Ганна — сярэдняга росту і сярэдняй паўнаты жанчына. Яна, маўклівая, сціплая, бадай, ніколі не ўбіралася ў багата-святочнае княскае адзенне, а цяпер, у жалобу, была зусім простая — у цёмным сарафане, акаймаваным паўз грудзей і да падолу яшчэ цямнейшай, з галінак і лісточкаў, вышыўкай, пад сарафанам была доўгая, да зямлі, рудаватая сукенка, а на галаве — звужаны ўверсе цёмны какошнік з цёмнай накідкаю на патыліцы. Як і заўсёды, Ганнін белы, з вялікімі вачыма і прадаўгаватым носам твар меў сумна-пакутніцкі выраз. Можа, з-заяе пустэльніцкага ляснога ці частага беглага жыцця альбо ад сямейных звадаў. Сказаць шчыра, за гэтыя хвалюючыя і цяжкія для яго хвіліны сустрэчы з князем і баярамі Усяслаў нават не заўважыў: павіталася яна з
Жы в от —жыццй.
мужам-князем ці не (апошні час, як здаецца, яны зусім зчужэлі адно да аднаго: Міндоўг, кажуць, зноў злюбіўся з іншай каханкай. Калі той толькі час ад часу, ратуючыся ад варожых суседзяў-князёў, прылятаў сюды ў пыле і поце, дык Ганна з дзецьмі жыла ў Навагародку больш, чым у сваёй Руце, была не толькі жаданай і прыемнай госцяй, але паволі стала ўважлівай і дабрачыннай апякункай старога і хворага Ізяслава. Тут, у навагародскай царкве, яна ўпотай ад Міндоўгавых баяраў і іхніх суседзяў-князёў-язычнікаў пахрысціла ў “веру от Востока” сына Войшалка і дачку Дануту. Можна сказаць смела, ён, Усяслаў, быў не толькі княжычаў, але і Войшалкаў пястун).
— Ты праўду чуеш, Усяслаў,— падышла, глыбока і цёпла зірнула яму ў вочы Ганна.— Сцеражыся. I для Навагародка, і для нас...
Гэтыя “для нас” Міндоўг, Войшалк і Данута, канечне ж, зразумелі па-свойму — найперш як клопат пра іхнюю сям”ю і Руту, але для Усяслава пачутыя словы абзыўнуліся даўнім хваляваннем...
Гаротніца Ганна даўно ўжо ўведала: яму, ваяводзе, здароваму і дужаму мужчыне, у жыцці вельмі і вельмі нялёгка. 3-за добрай, чулай, але зусім нездароўчай жонкі. Пазнаёміўшыся, Ганна хутка пасябравала з ёй, як магла, памагала выцерпліваць цялесны і душэўны боль, гартавала хрысціянскую цярплівасць; Усяслаў радаваўся, што ў яго пакутніцы нечакана заявілася такая высокашаноўная, адукаваная, з тонкай душою і высакародная сяброўка, клапоціцца пра яе і дачку, што яму, ведаючы гэта, лягчэй адлучацца з дому і быць у баявых паходах. Што да Міндоўга, дык ён, здаецца, зусім не раўнаваў, што яго Ганна заўсёдная госця ў доме навагародскага ваяводы — як усе кажуць, маладога пагляднага мужчыны, па якім ажно млее не адна навагародка, нават больш — жартаваў з гэтага і часамі з непрыстойнымі намёкамі, a то і нібы падштурхоўваў жонку і яго да блізкасці. Можа, і наўмысна. Можа, для таго, каб не толькі апраўдацца за свае гулі, але і каб развесціся.
Усяслаў з Ганнай, што бывае рэдка паміж маладымі мужчынам і жанчынаю, шчыра пасябравалі, ажно пароднелі праз бяду і гора. Праўда, не раз запыняючы на ёй позірк, ён міжволі адчуваў: Ганна — не красуня, але здаровая, мае прыемную акругла-жаночую постаць. Жанчыны яе пароды звычайна, калі жывуць у дастатку, абласканыя мужам, маюць здаровых і разумных дзяцей, шчаслівыя, паволі, годза годам, харашэюць, з няўклюднага і нашатэранага гусяняці становяцца беласнежнай і грацыёзнай лебядзіхай. Але Ганна не мела такога спакою, ласкі, яна нават была зарана запакінутая, дык яе цела і душа не толькі не пышнелі, але запыніліся развівацца як след: не хапала іскрыстага бляску ў яе вачах, пакатасці і гібкасці ў плячах ды спіне, акругласці ў клубах, раскошы ў грудзях, лёгкасці і вабнасці ў хадзе, што ўсё разам паступова робіць жанчыну ўсё мілейшай і непаўторнай. Як заўважаў Усяслаў, усё
гэта, што мусіла запыніцца і чэзнуць, выбівала Ганну з каляіны: яна нечакана то ўспыхвала хваляваннем, усміхалася ці нават заходзілася ад смеху, то, наадварот, замаўкала, маркотнела, плакала ні з таго, ні з сяго альбо падхоплівалася і тут жа сыходзіла з іхняга дому. Усяслаў, паколькі сам шмат цярпеў і мусіў глушыць у сабе, пачаў разумець, што і чаму адбываецца з Ганнай. Праўда, не мог нічога пра гэта сказаць ёй, тым больш пайсці на большае — скажам, пазаляцацца, але, хаваючы глыбока ў душы сваё прадчуванне, а з ім і жаданне, пачаў больш, чым трэба, бянтэжыцца і ніякавець перад ёй; яна, ловячы яго адмысловы позірк ці бачачы яго разгубленасць, таксама пачала мітусіцца і асцерагацца застацца з ім сам-насам.
Такое доўжылася год-другі; ён і Ганна непахісна не давалі волі свайму ўзрушэнню і непакорнай плоці, хоць гэта было пакутліва. Можа, і не менш за тое, каб яны прызналіся адно аднаму пра ўсё ці нават па-грэшнаму зблізіліся. Адзін Бог ведае, што і як было б далей, каб не адна летняя цёплая ноч, калі яны трапілі разам у госці да ягонага сябра-баярына. У шчырай кампаніі Ганна зусім неспадзявана падпіла, развесялілася, хораша спявала, увачавідкі пахарашэла — можа, проста не змагла не ўспыхнуць жаноцкасцю і дзеля яго: ён не зводзіў з яе зачараванага позірку, любаваўся, жадаў прытуліць яе, саромеўся, ніякавеў — як ніколі, узбудзіў сэрца і душу, a то і сваю плоць. Потым, калі ўжо ў цемені, ён праводзіў яе да княскага палаца, яна, аблакочваючьіся аб яго, бадай, упершыню за іхняе знаёмства, зашаптала шчасліва:
— Усяславе, я — цвярозая, я—і зусім п’яная! Мне сёння вельмі добра! Як ніколі!
— Ты сёння незвычайная,— прамовіў і ён шчасліва.— Пекная. Чароўная.
— Праўда? — здзівілася, але цяпер не проста шчыра, а як гэта ўмеюць рабіць толькі прыгожыя жанчыны, весела і свавольна.— Я, дружа, сёння баламутніца.— Прытулілася гарэзна, абедзвюма рукамі сціснула ягоны локаць.— I табе, такому сур’ёзнаму, падабаюцца баламутніцы?
— Які я не ёсць, Ганна, але я ўсё ж жывы чалавек, мужчына,— усміхнуўся ён, таксама сёння цвярозы і заадно п’яны.— Дык чаму будзе не даспадобы вясёлая жанчына? Ды калі ведаеш: яна — зусім не ліхадзейка, а шчырая і добрая?
Ганна затрымала яго і зірнула яму ў вочы:
— Ты праўду кажаш?
— А хіба я табе калі маню?
— He. Ты не маніш. Ты толькі штосьці тоіш ад мяне.
— Таю,— прамовіў і адчуў, як штуршканула ўзбуджанае сэрца маладым хваляваннем.
— Што? — спытала шэптам.
— Ты і сама ведаеш...
— А ты скажы. Можа, лягчэй будзе. I табе, і мне.
— А ты, княгіня, хочаш пачуць гэта?
— Я цяпер не княгіня,— ціха прамовіла.— Я цяпер, як сама лічу, баламутніца альбо, якты гаворыш, не ліхадзейка...
Нават у цемені было відаць, як молада і прызыўна бліснулі яе зрэнкі, пасвятлеў і яшчэ болей папрыгажэў твар, пажадна смыкнуліся вусны. А можа, усяго гэтага і не было бачна, можа,Усяслаў найперш адчуў гэта, дзеля чаго не патрэбныя вочы, дзень, калі ёсць душэўныя святло і позірк.
Яны памаўчалі з хвіліну, усхвалявана дыхаючы, а потым яму здалося, што яна блізіцца да яго — ён таксама паімкнуўся, і яны прыпалі адно да аднаго і ўпершыню пазналіся вуснамі не як сябры, а як Ён і Яна. Ганна, закінуўшы яму на шыю рукі, цалавала доўга, прагна, ціхенька стагнала і блізка ціснулася станам, міжволі паказвачы, што ў яе ёсць усё жаночае і гэтак жа міжволі ўжо не толькі ўзбуджаючы, але і ўспламяняючы ягоную плоць, што, бадай, яшчэ ніколі не зведвала такога жару. Адчуўшы гэта, Ганна не адхіснулася, падалася яшчэ бліжэй, выяўляючы пяшчотны і ў той жа час магутны жаночы покліч — як не стрымаць у цёплай і вільготнай глебе зернейка, якое хоча абудзіцца і расці, так і ім абоім цяпер не было сілы стрымаць таго, што прагла свайго, дадзенага матухнайпрыродай і што бывае толькі паміж мужчынам і жанчынаю...
Потым, калі схлынулі, супакоіліся гарачыня і шал, калі вярнуліся існасць і памяць, Ганна ціха, нават задуменна крочыла з ім побач да княскага палаца. Ён, невялікі знаўца жанчын, добра не ведаў, што яна цяпер адчувала ці пра што думала, а вось яму не ўдавалася паадолець сораму і віны — найперш перад ёй, такой безабароннаю і добраю. Калі на развітанне, непадалёку ад дружыннікаў вартавых, ён прыхіліў яе і пацалаваў, яна папрасіла:
— Заўтра пагаворым, добра?
Затым, не чакаючы, што ён адкажа, цмокнула ў шчаку і паволі пакрочыла да ўвахода ў церам. Ён так у тую ноч і не ўведаў, што ў яе на душы, а сам, на гэты раз не зазірнуўшы ў жончыну спальню, падаўся ў свой пакой, лёг і доўга не спаў, уражаны, нават аглушаны тым, што гэтак нечакана і бурна адбылося. Радаваўся, што меў у абдымках маладую і здаровую, ахвотную да яго жанчыну, што зведаў такую незвычайную страсць і яшчэ шмат чаго, што яшчэ не пазнаў у жыцці, але гэтую радасць вярэдзіў нейкі згрызотны адчай. Здавалася, цяпер ён не толькі кепскі муж, бацька, але і ўвогуле вінаваты за ўсё перад усім светам. Дагэтуль ён нават не здагадваўся, што мужчына можа гэтак уражвацца ад здрады жонцы.
Калі назаўтра ўлучыў хвіліну і спаткаўся сам-насам у святліцы з Ганнай — таксама змененай за гэтую, мусіць, амаль бяссонную
ноч, прыгнечанай, але ў той жа час і нейкай новай, мяккай ды лагоднай — прьпуліў яе, дык яна зноў блізка падалася.
— Як ты? — зірнуў у яе ажыўленыя блакітныя вочы.— Каешся?
— Што адбылося, таго ўжо не адменіш..цёпла і ціха адказала, але, як відаць было, не збіралася даваць яму вусны, закідваць за шыю рукі ды ціснуцца станам так, як гарнулася ўчора.
— Значыць, каешся,— сказаў ён, папраўляючы каля яе вуха пасмачку валасоў, што выехала з-пад яркага какошніка.— I, мабыць, клянеш мяне?
— Зусім не,— затрымала яго руку і прыціснула яе да сваёй шчакі.— Я дабілася таго, чаго жадала. Я пра гэта марыла ўжо даўно. Ты здагадваўся?
— He зусім.
— Значыць, не вельмі разбіраешся ў нас, жанчынах,— усміхнулася, і чырвань заліла яе шчокі.
— Ты ж — не толькі жанчына. Ты — княгіня!
— I я — найперш жанчына, зямное стварэнне. Замужняя, маці, а закахалася ў іншага...
— Дык хіба гэта блага? — прыгарнуў бліжэй.
— Гэта няблага, мілы і дарагі мой чалавек,-—пакратала язычком па ягонай руцэ.— Я ўчора была самая шчаслівая на свеце жанчына...
— А сёння?
— Сёння... — уздыхнула.— Сённяшняе...
— Ды яшчэ ў гэтым доме...— уздыхнуў і ён.
— Пра тое, што ўчора было, мы не скажам ні Мендогу, ні тваёй жонцы, Усяслаў,— апусціла галаву, узяла яго за локці.— Няхай гэта будзе наша глыбокая тайна. Пра Мендога я вельмі не клапачуся, ён заслужыў, каб я здрадзіла яму. Ды я не столькі здрадзіла, колькі аддалася любімаму чалавеку. А што вось да тваёй жонкі, дык я ўсё жыццё буду Бога прасіць, каб ён дараваў мне грэх перад ёю: я ўчора забрала тое, што павінна было быць толькі яе...
— Дыкты...
— Больш у нас такога не будзе, Усяслаў. Я ўжо не дам волі свайму каханню. I ты, калі кахаеш мяне, утаймуй сваё каханне.
— Ты лічыш: будзе лёгка заглушыць у душы тое, да чаго мы ішлі праз пакуты?
— He, лёгка не будзе. Мы павінны бачыцца як мага радзей. A калі сустрэнемся, мусім быць як добрыя знаёмыя. Наша каханне рана-позна прынясе нам новы боль і новыя пакуты.
— Бачыш, яно і цяпер ужо нялёгкае.
— Ты ж разважлівы, цярплівы і мужны, Усяслаў. Ты адразу ж за гэта мне спадабаўся.
— I я, Ганна, зямное стварэнне, дык і мне хочацца ўсяго зямнога...
— Разумею, мілы і добры зямны чалавек,— ціха, без усхліпу, заплакала.— Нам бы было добра, але... Ёсць гэтае “але”...
Выйшла так, як і захацела Ганна. Пасля гэтага яны бачыліся і рэдка, і часта, былі нават сам-насам, але болей ужо не збліжаліся як мужчына і жанчына. Калі яна пазней нарадзіла дзіця, усхваляваны, ён дапытваўся, ці не ягонае яно.
— Чаму ты думаеш, што ты майстра толькі на дзяўчынак? — жартам адказала яна, папаўнелая і пахарашэлая пасля новых родаў.
— Я хачу ведаць: бацька я тваёй дзяўчынцы?
— He ведаю, Усяслаў,— пацепнула плячыма.—Але я радая, што маю разумнага і здаровага сына, а цяпер вось ужо і здаровенькую і пекную дачушку. Назаву яе Данутай, не супраць? Данута—прыгожае дрыгавіцкае імя!
— Я не супраць, але...
— Ніякіх “але”! — жартам загадала, узяла і прыласкала яго руку.— Будзь спакойны. Я не толькі дагледжу сваіх дзетак, але і жыццё ім сваё ахвярую. Я жыву і буду жыць далей найперш дзеля іх. Калі што трэба мне ад цябе, дык толькі адно, Усяслаў: раз мой Войшаль гэтак горнецца да праваслаўнай веры, да Навагародка, княжычаў вашых і да цябе, дык дзядзькуй яго. Гадуй з яго мужнага мужчыну, воя і мудрага князя...
—Я згодзен, Ганна,— адказаў ён шчасліва.—Але я твайго сынакняжыча настаўлю на свой лад...
— Настаўляй так, як і сваіх княжычаў. Я цалкам давяраюся табе. А вось дачушку настаўлю сама. Можа, як жонку катораму вашаму княжычу.
Вось так тады пагаварылі. Затым, паволі астуджваючыся і маючы шмат клопатаў, ён сапраўды, пакрыху ўтаймаваў сваё каханне да Ганны, меў толькі і большыў да яе глыбокую пашану. Часамі нават думаў, пытаў у самога сябе: а ці не быў тады, той цёплай і хмельнай ноччу, дзіўны сон? Можа, не было той бліскавічнай весялосці, тых прагных пацалункаў і слодычных кароткіх, але і доўгіх, як вечнасць, хвілін? Можа, усё тое ён прыдумаў і ўявіў?
Ды не, вось праз гады нечакана пачуў гэтае і для нас”. Што яно значыць? Усё ж пасеянае ў страсці яго семя-зерне ўзышло?
— Сцеражыся,— яшчэ раз папрасіла Ганна, мала цяпер падобная на княгіню, больш на богачынную манашку, праўда, замужнюю і маці дваіх дзяцей.
— He хвалюйся, Ганна,— сардэчна сказаў ён.— Hi сябе, ні вас у крыўду не дам.
— Вось і добра,— усцешылася тая і адышла да дзяцей. Да рос-
лага, як і бацька, але не рыжаватага і не пахмурнага, а русявага і з мяккімі, як у маці, рысамі твару Войшалка ды да сярэдняга росту і поўненькай вясёлай гаварухі Дануты — тая, як і заўсёды, пазірала на яго са збянтэжаннем. Нібы душой адчувала тое, пра што таілася яе маці. Ці, можа, маладзенькая, яна не магла не сумецца ад яго пяшчотнага позірку.
Праўда, цяпер і Войшалк, і Данута пазіралі на яго зусім незвычайна, з павагай і ў той жа час са шкадаваннем: упершыню ўбачылі, як ён, каго лічылі тут самым моцным, хто мог амаль усё, стаў на калена і апусціў перад князем Ізяславам вінаватую галаву. Невыпадкова ж маці суцешвае яго і просіць быць пільным, а перад гэтым не на жарт устрывожыўся бацька-князь. Маладыя Войшалк і Данута, але добра ведаюць: Навагародак для іх — не толькі прытулак, але і крэпасць. I, канечне ж, найперш з-за моцы тут Усяслава.
Войшалк хацеў штосьці сказаць яму, але, здаецца, не знаходзіў самых патрэбных слоў, толькі мыляў вуснамі ды адкрываўся яму душой. Больш, чым любімаму пястуну. Адчуваючы гэта, Усяслаў, адыходзячы з грыдніцы, з падзякай паціснуў яму плячук, але ні яго, ні іншых не запрасіў з сабою. Хацеў пабыць адзін. У бядзе і горы не кожны выходзіць на людзі, выяўляецца ўвесь як ёсць, тойсёй (а Усяслаў быў якраз такі) намагаецца пабыць сам-насам, адзін пазмагацца з нядоляй і з самім сабою.
6
У вымеценым і пасыпаным жоўтым пяском двары Усяслава сустракала толькі яго нешматлікая чэлядзь: старая Марыля (яна ў свой час прыслужвала яго жонцы і карміла сваімі грудзямі яго дачку, a цяпер была старэйшай на кухні), два маладыя стражнікі-дружыннікі, Міраслаў і Любамір, а таксама хлеўны Дубейка і яго памочнік Крук — абодва слаўныя, але пакалечаныя ў бітвах дружыннікі, якім ён за былую воінскую доблесць даў тут прытулак, а з-за іх выглядала дачка яго цяперашняга знатнага дружынніка Цішука, Любка, яго пакаёўка.
Усе перажагналіся, радуючыся, што ён, гаспадар, вярнуўся жывы, а потым схілілі галовы ў пашане і вітанні.
— Дзень добры вам усім,— цёпла павітаўся ён са слугамі, якія і за жонку, і за дачку ладзілі яму ў дамоўцы цяпло, спакой і ўтульнасць.
Першая падняла галаву нізкая, дробная, але заўсёды жвавая Марыля, выцерла белым, з чырвонай нашыўкаю, фартухом рукі, пад вачыма, а пасля ступіла да яго.
— Дай жа, гаспадар і карміцель наш, я цябе пацалую,— ведаючы, які цяжар на яго сэрцы, пяшчотна, па-мацярынску, прамовіла і прыхілілася, пацалавала ў шчокі, што ён ажно расчуліўся ад такой спакойнай, нешматслоўнай і глыбокай дабрыні простай смердкі. Вось так шчымела душа, нагортваліся на вочы слёзы і пяршыла ў горле, калі пасля далёкага паходу яго сустракала маці-нябожчыца.
— Радая, што вярнуўся і што зноў можаш на мяне бурчаць? — як не было цяжка, але ўсміхнуўся ён.
— Жартуй сабе на здароўе са старой,— без крыўды адказала яна.— Але каб ты ведаў, як цяжка чакаць воя з паходу!..— I не вытрымала, усхліпнула.
Расчуліўшыся, дала волю слязам як жанчына — жонка і маці: у свой час чакала дадому мужа, потым — сыноў, страціла ўсіх, цяпер адна на свеце. Яму, Усяславу, за маці. Бурклівая, нават адна з усіх ягоных слуг пакрыквае часамі, але справядлівая, добрая і адданая яму. У паходзе ён, лічы, не хвалюецца за свой дом і гаспадарку: ведае, што Марыля ва ўсё ўнікне, усё дагледзіць, не дасць ніякай патолі іншым. Ён вельмі не дзякаваў ёй за гэта, нібы ёй якраз так і трэба было рабіць, але яна добра адчувала яго маўкпівую павагу.
Марыля адхілілася, паднесла падол фартуха да твару і, прыгорбліваючыся, пайшла ў дом; слугі-мужчыны па-ранейшаму стаялі са схіленымі галовамі, а вось Цішукова дачка, Любка — стройная і прыгожая ў чырвонай скіндачцы з сінімі стужкамі, што падалі на спіну, у кароткім аксамітньім вышытым гарсэціку, што хораша аблягаў яе ўжо натапыраныя грудзі, у доўгім сінім, з чырвонымі клеткамі андараку, запрасаваным у складкі, а ўнізе з чырвоным арнаментам, з чырвонай калышкай на поясе,— дык вось гэтае ажанчыненае дзяўчо сёння пазірала на яго і са збянтэжаннем, і з захапленнем.
—Марыля павітала мяне як маці, а чаму ты не вітаеш як малодшая сястра? — міжволі, цешычыся яе маладосцю і яркай свежасцю, загарэзаваў ён.
Любка мігам запунсавела, апусціла зіхоткія вочкі, лёгка ступіла, ледзь-ледзь прытулілася, далікатна пацалавала яго ў шчокі і тут жа, не падымаючы галавы, адступіла. Божа, усё гэта адбылося за кароценькі міг, але нечакана, як і тады, шмат гадоў таму з Ганнай, па ягоных жылах пайшла-пабегла цеплыня. Ад хвалюючага дотыку дзявочых калень, жывата і пруткіх грудзей ды ад пяшчотных вуснаў.
Вунь, які ўжо час бачыць яе, вунь колькі ўжо разоў гэтая Любка праводзіла яго і сустракала з далёкай дарогі, але сёння, як ніколі, усхвалявала сваёй дзявоцкасцю. Між тым гэтая неспадзяваная цеплыня перакінулася ўжо ў гарачыню і проста жарам укінулася ў
плоць. Сумеўшыся (што з ім ды якраз цяпер, калі ў княстве такая жалоба, калі толькі што перажыў успамін пра даўні свой усплёск пачуццяў да Ганны?), нібы вінаваты за недазволеную правіннасць, ён ужо не мог спакойна пагаварыць са слугамі-мужчынамі, уведаць ад іх усе апошнія навіны, павярнуўся да пажылога і сівога Крука:
— Лазня гатовая?
— Гатовая, гаспадар,— адказаў той з паклонам.
I ў лазні (столь з аполкаў, наверсе — кастрыца, сцены з бярвёнаў, падлога з дошак, печ-каменка), калі голы сядзеў, уваграваўся, пацеў на лаўцы, а потым ляжаў на палку і ажно крактаў-стагнаў ад пякельнага духу, што ўскідваўся парай ад гарачых каменняў і ад веніка, якім хлістаў Крук, а затым, калі мыўся, пераапранаўся ў бялюткую доўгую кашулю, калі, саромеючыся зірнуць у вочы дапытлівай Марылі, сілкаваўся і, урэшце, калі ўжо стомлены і ў той жа час амаладзелы ляжаў у сваёй спальні на чысценькай і свежахаладнаватай пасцелі,— дык вось увесь гэты час яго не толькі не пакідалі, а нават узмацняліся ўзбуджанасць, адмысловы жар і покліч плоці. Ён і здзіўляўся, што такое можа быць (думаў, што перагарэў ужо як мужчына-каханак ці, лепш сказаць, мусіў змарнаваць свой любоўны запал), і саромеўся, і разам з тым разумеў, што непатрачанае і нязведанае бярэ сваё. Ен, бачачы, што Любка-дзяўчо паволі, але нястрымна, як тая калючая і не кідкая шыпшына, расцвітае пяшчотай і прыгожай кветкаю, абдзяўчыньваецца, не мог не захапіцца ёю. He, ён не меў юрлівага намеру, даваў старэйшай дачцэ яго вернага дружынніка і ахоўніка прытулак, каб пасля памагчы яе бацькам выдаць яе замуж і даць добры пасаг, зрабіць шчаслівай у аддзяку за верную службу яе бацькі, ён любаваўся ёю, як кожны любуецца кветкай — гэтым незразумелым, але цудоўным дарам прыроды. Ды вось, мабыць, гэтыя захапленне і любаванне перараслі ў каханне. He ў маладыя ўжо гады. Сорамна некаму, нават сабе прызнацца, што ўжо дзед, мае ўнука, ваявода — дзяржаўны і ваенны муж, мусіць дбаць пра Навагародак і ўсю Навагародскую зямлю, а ён усё яшчэ жыве не толькі па розуме, але і з пачуццямі. Ці, можа, гэта звычайна, добра, што ён умее і цяпер заўважаць хараство, любавацца, адчуваць трапяткое маладое хваляванне? Можа, дарэмна ён пасля мігу любові з Ганнай і жончынай смерці пачаў глушыць свае пачуцці, пазбягаць таго, без чаго не павінен жыць здаровы і чулы мужчына?
Любка паставіла конаўку з хлебным квасам на зэдлік і, пачціва апусціўшы вочы, хацела выйсці. Бедная, яна, мабыць, зусім не здагадвалася, што ён не хоча адпусціць яе з пакоя, жадае бачыць, цешыцца яе красой і маладосцю, дабрэць, чалавечыць ад яе шчы-
расці і дабрыні — дзякуй Богу, каханне, чуласць і сардэчнасць яе бацькоў перадалі ёй ўсё лепшае, а прырода да гэтага шчодра надзяліла яе красою. Канечне, Любка — навагародская красуня. I як казала гэтай вясной яму Ганна, красуня не халодная, не бязлітасная ды неміласэрная, а лагодная і прыстойная.
— Любка,— бачачы, што яна вось-вось сыйдзе, запыніў яе,— пачакай.
Яна, пачуўшы адменны ягоны голас, раптоўна запынілася і аж сцепанулася плячыма. Пастаяла міг знерухомлена, а пасля павярнулася, зірнула і сарамліва, і з нейкім незразумелым сполахам.
— Замкніся і хадзі сюды,— па-змоўніцку прамовіў ён, а калі яна паслухала і, здаецца, ажно заміраючы, падышла, паказаў вачыма на стол каля акна з шасцю зашклёнымі рамкамі.— Вазьмі тую хоўтку .
Любка ўзяла прамакутны, з выгнутым вечкам, чорны, з залатымі кветкамі пудэлак, паднесла да яго.
— Адчыні вечка.
Адчыніла. У шкатулцы ляжалі шкляныя рознакаляровыя і пазалочаныя бранзалеты, залатыя пярсцёнкі і завушніцы, розныя каралі — падарунак князя Данілы для ягонай дачкі.
— Падабаецца? — усміхнуўся.
— Вельмі! — як і кожная дзяўчына, захапілася ад такога багацця і хараства.
— Гэта — тваё.
У яе мігам падняліся чарнявыя броўкі: усё гэта — мне? Ды гэта ж сама меней для баярыні! Мне можна насіць толькі простае, самае вялікае сярэбранае!
— Табе-табе,— запэўніў ён з уцехай, што можа прынесці ёй радасць.— Начапі тое, што табе найбольш спадабалася. Тут. Цяпер. Я хачу ўбачыць, як гэтыя рэчы не столькі ўпрыгожаць цябе, колькі ўпрыгожацца на табе самі!
Любка сумелася, зніякавела. Канечне ж, ёй былі даспадобы гэтыя ўпрыгожанні, але яе стрымлівала тое, што яны не для яе. Яны — для Звеніславы.
—Чаму ты не хочаш упрыгожыць золата, шкло, серабро і эмаль? Зрабі мне прыемнасць, пацеш мяне маладосцю і красой.
Яна зірнула на яго са здзіўленнем: ён ніколі не быў да яе такі строгі, як да іншых, але і не гаварыў вось так ласкава. Канечне ж, яна адчула: гэтая ласка да яе не як для дачкі паважанага ім чалавека, не як для пакаёўкі, а як для маладой і прыгожай дзяўчыны. Пасля выбрала самае дарагое і шыкоўнае, начапіла на вушы, на шыю і
X о ў т к a — шкатулка.
на рукі, ужо трошкі з выклікам стала перад ім: глядзі, вось якая я, гаспадар!
— Сядзь каля мяне, краса ненаглядная,— папрасіў.
Падышла, апусцілася на краёк ложка — бокам, не пазіраючы на яго.
3 хваляваннем, як у падлетка, узяў яе невялікую, не агрубелую ад цяжкай і бруднай працы, але, як адчулася, дужую ад сялянскіх генаў руку.
— Скажы шчыра: ты чакала мяне з паходу?
Змаўчала, ніжэй апусціла галаву.
— Прашу: скажы.
Ледзь варухнула вуснамі:
— Чакала.
— Як?
— Так, як і ўсе...
— Я ведаю, як ты чакала бацьку. Але я хачу пачуць, як ты чакала якраз мяне? Як свайго гаспадара ці і як чалавека?
Чуйная душой, дык пачала разумець, пра што ён дапытваецца. Запунсавела, як і нядаўна на двары.
— Скажы,— зноў папрасіў,— гэта для мяне шмат значыць.
— Чакала, і як гаспадара, і як чалавека,— амаль прашаптала.
— Зірні на мяне,— пацягнуў яе за руку.— Усю праўду скажы: радая, што я вярнуўся жывы?
Зірнула ўмітусь:
— Як і ўсе, радая.
— Я ж не пешчу вас усіх. Як вы кажаце, я строгі, a то нават часамі і суровы.
— Ты і справядлівы, добры...
— ... але стары ўжо, брыдкі...— падхапіў яе словы.
— Няпраўда! — па-маладому загарачылася яна.—Я так не сказала.
— Але хацела сказаць?
— He! Ты яшчэ не стары і... харошы...
— Mary яшчэ падабацца жанчынам? Нават дзяўчатам?
Раптам пыхнула чырванцом, не адказала.
— He маўчы, гавары праўду,— запатрабаваў, трошкі наўмысна смела, але з хваляваннем. He дай Бог, калі яна шчыра скажа, што ён шэпшаль ужо трухлявы, дык ён гэтага не вытрывае.
— Ты падабаешся усім... I жанчынам, і дзяўчатам...— сарамліва адказала яна.
— А табе?
Налілася ўжо чырванню, твар — як паспелая каліна.
— Для цябе я ўсё ж застары, праўда? — паблюзнерыў.— Яшчэ
раз скажу: гавары, і толькі праўду! Маны мне не трэба, яе я не дарую і табе, краса ненаглядная.
Плюснула павекамі, гатовая ледзь не заплакаць. Мусіць, не магла ўсвядоміць усяго, саўладаць з тым, што так нечакана абрынулася на яе яшчэ незагартаваную душу:
— Кажу ж: ніякі ты яшчэ не стары...
Ён разумеў, што як гаспадар, як сталы ўжо чалавек не павінен так размаўляць з маладой і сумленнай дзяўчынаю, змушаць яе гаварыць яму прыемнае, а то і ва ўсім падпарадкоўвацца яму, ведаючы, што сіла не за ёй, а за ім, але ён скрозь усяго гэтага прадзіраўся да таго, што было яму любае і дарагое, што магло яму даць гэтае мілае зямное ці, можа, і нябеснае стварэнне.
— He бойся: я не думаю цябе пакрыўдзіць,— сказаў ужо нібы з выбачэннем, але яшчэ бліжэй пацягнуў яе за руку да сябе.— Ляж са мной, калі я табе не прыкры.
Легла. Зусім пакорліва, але задыхала трывожна.
— Любка, паслухай мяне ўважна,— прамовіў з просьбай.— Думаю, ты добра ўжо ведаеш: той-сёй з гаспадароў паводзіцца вольна са сваімі слугамі-жанчынамі і дзяўчатамі, a то і змушае іх да граху. Я — твой гаспадар, маю над табой уладу, але я не магу і не хачу быць тваім крыўдзіцелем. Я, мабыць, для цябе стары і брыдкі, ды побач з табой маладзею, хачу жыць, кахаць. Ты, маладзенькая, толькі адчуваеш, што гэта такое — каханне, імкнешся да яго так, як імкнуліся да яго нашы дзяды і прадзеды, але я, ведаючы ды не спазнаўшы гэтай чароўнасці і сілы, можна сказаць, цяпер з табой нароўні... Я мушу сказаць табе тое, пра што сам баюся думаць, чаго збаішся ты, што цябе можа нават глыбока абурыць... Выслухай. Будзеш супраць — так і скажы, я не пакрыўджуся і не буду помсціць, бо, сама ведаеш, гэта не ў маім характары, але калі ты зразумееш мяне, згодзішся на тое, на што я цябе хачу схіліць, ты мяне ашчаслівіш... Дык вось, Любка мая, скінь свой андарак, гарсэт!
Затрымцела рука беднай у ягонай руцэ. Але, як здалося яму, яна не абурылася і не зазлавала, толькі ўспыхнула сорамам:
— Брыдка ж!..
— Я ж, цяпер самая мілая і дарагая мне жаночая душа, прашу: зрабі гэта для мяне. Аднаго. Канечне, калі ты хочаш якраз мне прынесці радасць.
Яна вагалася, але калі ён узяўся памагаць застацца ёй без гарсэта і андарака, не супраціўлялася, а потым то ўздымала рукі, то прыпадымалася клубамі і спіной, каб урэшце быць без ніякага адзення. Праўда, потым хуценька накрыла аголеныя грудзі загарэлымі да локцяў рукамі.
Яму, спазнаўшы ўжо, што такое жыццё, колькі ў ім самага ўсякага — шчырага, чулага і разам з тым згрызотнага, зваднага, мярзотнага і балючага,— колькі бед, слёз і крыві, якое цяпер усіхнае навагародскае гора, радуючыся, што вярнуўся з новага баявога паходу ў свой любімы горад і дом, ляжыць вось на дыхтоўнай, уважліва дагледжанай жанчынаю пасцелі,— дык вось яму сёння, якраз цяпер, было замілавана і радасна бачыць побач тое, што зараз яго натхняла: дзявочае хараство. Як цяпер лепш убачыў, Любка была сярэдняга росту, але станістая, нават трошкі па-тутэйшаму камлістая, ды кожныя згібы, лініі на ёй былі грацыёзныя: паўналытныя белыя да калень ногі, акругленыя сцёгны і рэзка, але вабна круглаватыя прызыўныя клубы, што былі яшчэ па-дзявочаму матава белыя, без ніякіх жаночых жылкавых разрываў; жывот, хоць і падцягнуты, быў таксама нібы круглаваты, з неглыбокім, але па-чароўнаму з вабным пупком, грудзі пад заслоненымі рукамі бачыліся поўнымі і стромкімі. А да ўсяго цяпер нязвыкла і ўражліва хораша альбо нават чароўна кідалася ў вочы ўпрыгожанне на Любчыных вушах, шыі і руках.
— Ды ты ўжо жанчына! — усклікнуў ён з самым шчырым захапленнем.— Табе патрэбен ужо мужчына!
Чырвань з Любчынага твару пачала спадаць; яна заплюшчыла вочы і пакорліва маўчала, чакала, што ён будзе рабіць далей.
— Мужчына паможа развіцца, закрасаваць гэтаму цудоўнаму целу, як сонца, дождж памагаюць расці, налівацца цяплом і сокам маладому яблыку!
He могучы раней, у маладосці, гаварыць такіх гучных слоў, тым не менш цяпер, нават насуперак сваёй волі, такое ён прамаўляў шчыра, нават па-маладому захоплена. Ён ведаў: каб дабіцца жаночай прыязнасці, ёй, кабеце, трэба нават і хлусіць, але вельмі спрытна і ласкава, але цяпер ён не маніў, ён за-хап-ляў-ся! Божа, якая гэта магутная рэч — захапленне мужчынам жанчынаю! Колькі пра гэта пісалася ўжо, колькі было і ёсць гаворак, але ў жыцці ўсё гэта непаўторнае!
Любка, чуючы яго шэпт, а таксама тое, што дазваляла сабе ягоная рука, маўчала, чакала іншага як непазбежнасці. Ён жа гарэзна зашарсціў далонню ёй пад жыватом:
— Была блізкая з хлопцам?
Адказала з заміраннем і шэптам:
— He.
— He маніш?
— He.
— Але я сам бачыў, як ты ціскалася з дружыннікам Любамірам! — Не-э! Ён лез, але я...
— Што — ты?
— Ну...
— Паддалася?
— Не-э! — горача запярэчыла Любка.
— А ты ўжо хочаш пазнацца з хлопцам ці з мужчынам? Змаўчала, кроў зусім схлынула з яе шчок.
— Ты ўжо не дзяўчо, не падлетак, ты ўжо, як і трэба, сталая дзяўчына! Табе прыйшоў самы спрыяльны час, каб ты кахала і каб цябе кахалі. Ты адчуваеш, што такое каханне?
Зноў ні слова ў адказ.
— Любка, радасць і краса ненаглядная, я, ты ўжо ўсё сама добра бачыш, служылы чалавек, быў жанаты, бацька і дзед. Але я, павер, так і не зведаў, што такое каханне, з-за чаго столькі радасці, шчасця, бяды і слёз. Можа, і з-за гэтага я такі ж малады, нязведаны, як і ты. Дык скажы мне шчыра, Люба мая: ты не супраць быць са мной блізкаю? Скажам, каханкаю?
Ці то зусім разгубілася, ці нічога не кеміла, пра што ён гаворыць.
— Прашу: скажы праўду! Тое, што цяпер у цябе на душы!
— Як скажаш.
— Ты ж ужо не дзіця, адчуваеш, чаго я жадаю! — дабраўся пад яе рукі, абмацаў яе тугія грудзі.— Я хачу цябе! Як жанчыну! Толькі ведай: я не змушаю цябе да гэтага, не купляю тваю пяшчоту, я цябе кахаю! Чуеш ты, малая і бесклапотная: як вы ўсе лічыце, дзіўны, але суровы Усяслаў хоча галубіць мілую ягонаму сэрцу Любку! Ён жадае быць малады, радасны і шчаслівы! Нават больш — ён, калі гэтая Любка згодзіцца, зробіць яе сваёю жонкай! Ён будзе яе туліць, мілаваць, песціць, насіць на руках! Толькі б ты стала жонкаю вернай! Каб была са мной заўсёды! I ў радасці, і ў горы!
— Ты мяне не возьмеш за жонку,— нарэшце падала голас Любка.
— Чаму?
— Табе трэба слынная баярыня. Ці з Навагародка, ці з ГаліцкаВалынскай зямлі. Я ж — з простых смердаў. Ды...
— Што, краса мая ненаглядная, “ды”? — прыпадняўся, зірнуў у яе ясныя шэрыя вочы.
— Князь, баяры, уся Рада не захочуць, каб мы злучыліся. Яны зажадаюць, каб ты, такі важны чалавек, сышоўся з важнай баярыняю, каб яна прынесла карысць вялікую Навагародку.
— А ты вельмі разумная,— здзівіўся ён.— Разбіраешся ў вышэйшай палітыцы.
— Я ж ужо не маленькая. Многае чую і бачу. Я не для цябе, гаспадар. Але я...
— “Алея...”— не даў дагаварыць ён ёй.— Але я ўжо адзін раз быў жанаты з добрай, але хворай і нямілай. Цяпер, калі я ажыў і яшчэ, як ты кажаш, не ападак, хачу быць з той, хто мне любы.
— Табе трэба баярыня...
— Дурнічка мая мілая,— усцешыўся.— Кажу ж, я пажылы ўжо, не раз і не два пабыў у розных краях, пабачыў многіх жанчын, але ты самая пекная. Каб ты не жыла ў маім доме, каб нашы дружыннікі і дзецюкі не баяліся майго гневу, яны ўжо даўно перабіліся б, ухапілі б цябе. 3 табой многія баярыні і княгіні не зраўняюцца!
Прыгарнуў, зусім адхінуў яе напружаньія рукі, сціснуў хораша ўзнятыя белыя грудзі і, пазіраючы ў яе паболыпаныя ад сораму і страху вочы, сказаў:
— Нікога, нават перад пагрозай смерці, не паслухаю: ні князя, ні баяраў, ні Раду, ні бацькоў тваіх, нікому, нават самаму прыгожаму і ўдаламу, не аддам такую красу, такое цела і такую, як у цябе, душу! Хай самыя смелыя і закаханыя ў цябе б’юцца са мной не на жыццё, а на смерць! Толькі ты, пакуль я яшчэ магу стрымаць сябе, скажы: ты згодная стаць маёй жонкаю?
— Як скажаш.
— Як скажу, як загадаю! — не выцерпеў.— А ты — сама? Супраць гэтага ці не? Згодная?
— Згодная...
Ён ад прыліву новых пачуццяў рэзка сціснуў яе — можа, і памядзведжаму моцна, бо Любка ажно застагнала; адчуўшы гэта, ён паслабіў поціск і, суцешваючыся, ужо заласкаў пяшчотна ад ног да галавы, надоўга прыпаў да яе, як адчувалася, яшчэ нецалаваных вуснаў. Неўзабаве цела яе пакрылася пупырышкамі, асабліва густа на сцёгнах і руках.
— He бойся,— супакоіў, адчуваючы, што яму ўжо цяжка стрымацца,— табе зараз забаліць, але потым болю не будзе...— I асцярожна, каб лішне не параніць, узяў яе, заціхлую і пакорлівую.
Адчуўшы яе дарослую, але яшчэ неадкрытую і неўзбуджаную для мужчыны плоць, ён змусіў сябе не ўрывацца, не даваць сабе лішняй волі; Любка ж, вытрываўшы першы боль, расслабілася і пазнавала тое, пра што нямала чаго чула ад старэйшых жанчын і пра што ўжо думала сама — часамі, можа, нават са страхам. Як не толькі пра грэх, але і як пра калецтва для дзяўчыны. Паволі, здаецца, пачала адчуваць жарскасць, што была не менш пачуццёвей за балеснасць, а калі пасля ён вельмі моцна сціснуў яе і затрымцеў, яна таксама затрымцела — ад незвычайных гарачых хваляў, што нагортваліся ў яе лона, змушаючы адчуваць штосьці невядомае і
прыемнае, адкінуць убок на падушку галаву ў таксама невядомай і прыемнай знямозе...
Затым, калі іхнія целы разлучыліся і калі ўразумела, што здарылася, што яна дазволіла да шлюбу тое, супраць чаго перасцерагала маці, Любка, здаецца, пачала апамятвацца: з яе бліжэйшай вачніцы выкацілася і паплыла па шчацэ слязіна. Цяжка было здагадацца, пра што і як яна думала-перажывала цяпер, страціўшы цнатлівасць, набыўшы нялёгкай ношкай вялікі грэх, а заадно дзявочы сорам і адчай — мабыць, каялася і баялася сваёй будучыні. Усяслаў, спатоліўшы страсць і ацверазеўшы, таксама не адчуў вялікай палёгкі: ці варта было яму, пажылому, гэтак настойліва спакушаць добрую дзяўчыну? Мусіць, ва ўсіх выпадках пахмелле нялёгкае, a то нават і пакутлівае. Ды, паколькі ўжо сталы чалавек, не раз і не два зведаў спаталенне поклічу душы і плоці, трэба суцешыць гаротніцу, якая гэтак даверылася яму.
— Вельмі баліць? — прыпадняўся, лёг на локаць і запытаў шэптам.
Зноў накрыла грудзі рукамі, адказала з заплюшчанымі вачыма:
— He вельмі, але баліць.
— Пацярпі, галубка. Другі раз балець будзе менш, а трэці... A калі народзіш, дык потым вялікую прагу і ўцеху адчуеш... He кайся цяпер і не кляні сябе ды мяне.
— Кайся ці не кайся... Позна ж ужо...
— Нічога не позна, хоць...— Падгарнуў яе, усё яшчэ гарачую, да сябе.— He ўтрымаўся, цяжкой будзеш.
Нічога не прамовіла.
— Чуеш? — адхінуў яе руку. Пацёрся вуснамі аб яе грудзі.— Ці не разумееш, пра што я гавару?
— Чаму не разумею. Пра дзіця кажаш.
— Можа, і будзе. Наша з табой чада. He бойся, чакай усяго так, як будзе. Слова свайго я не парушу. Пахаваем вось княжыча, адыдуць боль і жалоба — пойдзем у царкву. Грэх свой замолім, шлюб возьмем. Бацькам сваім пакуль што нічога не кажы, я сам з імі потым пагавару. А цяпер, галуба, ідзі ў лазню, пакуль вада там цёплая, а пасля пасцель гэтую зменіш і сама ўсё памыеш...
Яна адплюшчыла вочы, прыпаднялася і, убачыўшы, што на пасцелі, ажно жахнулася.
— Так і трэба...— Пацалаваў яе ў спрытны локаць.— Я цябе якраз за гэта сэрцам, душой сагрэю, усё сваё багацце табе аддам: ты ж мне аддала сваё самае дарагое, сваю цнатлівасць!
Пазней, калі пераапранутая, усё яшчэ пунсовая, сарамлівая, Любка змяніла яму пасцель, пяшчотна па яго просьбе сказала, што не каецца, будзе верная яму, пацалавала, ён хутка заснуў і спаў лёгка ды моцна, як ніколі за апошнія гады.
Раздзел другі
I
Шлях да дзвярэй у княскі палац баярыну Расціславу перагарадзілі скрыжаванымі коп’ямі два рослыя дружыннікі ў даспехах. Добра яго ведалі, але адзін, старэйшы, ваяўніча схмурыўся:
— Князь загадаў нікога не пускаць.
— I мяне? — ухмыльнуўся, але ў душы моцна занегадаваў Расціслаў.— Дворскага-ключніка?
Зноў строгі адказ:
— Твайго імені, баярын, не называлі.
— Дык дайце прайсці.
— Няма такога вялення.
— Але я на свае вочы бачыў: толькі што ад князя выйшаў ваявода Усяслаў!
Маўчанне; скрыжаваныя коп’і не разышліся ў бакі. Што ж, няма сэнсу спрачацца з баявой і вернай вартаю — усё роўна не пусціць у церам. Мусіў, нават, не аблізнуўшыся, павярнуць назад. На душы аж закіпела: не дабіўся таго, дзеля чаго была спрыяльная часіна. Князь Ізяслаў загадаў яму рабіць усё, каб як след пахаваць княжыча, даў яму тут поўную волю, але зусім не паслухаў і не згадзіўся, каб яны, баяры, па-добраму разабраліся, чаму і як загінуў наступнік навагародскага княскага пасада. Калі ён, Расціслаў, пачаў проста чапляцца да яго, дык той адмахнуўся, як ад назойнай мухі: “Я веру брату Данілу, брату Міндоўгу, сын мой загінуў як сапраўдны віцязь”, а сам-насам, як перадаў яму верны чалавек з княскага палаца, князь супакоіў гораснага Усяслава: “Я верыў і веру табе, дружа”.
“Дружа!” Значыць, якое не агромністае гора, але стары і, як здаецца, нядошлы князь не страціў развагу і волю, а ваявода — першы сярод іх, баяраў,— і надалей застанецца ў вялікай сіле, будзе гнуць сваё і, можа, нават яшчэ ўладней падмінаць малую і вялікую Рады, навагародскае веча. Тым больш што сярод іх, баяраў, рамеснага і купецкага люду, дружыннікаў. смердаў ёсць такія, хто проста глядзіць таму ў рот, як самаму мудраму і непахіснаму дзяржаўнаму мужу і палкаводцу. Што да яго, Расціслава, дык ён наколькі ва ўсім зайздросціў Усяславу, настолькі баяўся і ненавідзеў яго, ліслівіў і заадно плёў супраць усякую павуціну, каб злавіць і заблытаць у ёй грознага суперніка. Ён здолеў пераканаць князя, Раду, што цяпер калі на іх з Усходу шчумірыць вочкі Батыга, а з Захаду падкрадваюцца крыжакі, Усяслаў павінен найперш займацца дружынамі, a вось ён, Расціслаў, павінен узяць у свае рукі ўсю навагародскую гаспадарку. Паслухалі, удалося не дапусціць Усяслава да засекаў і
спратаў, самому мець ад усяго гэтага ключ, але большага не дамогся.
Перад ягонай трохпавярховай шыкоўнай харомінай (на яе пайшло нямала адборных каменя, цэглы і дрэва, шкла, серабра і золата як са свайго кубела , так і ўкрадзенага з княскай казны, а таксама дарэмнай рамесніцкай і смердаўскай сілы) сустрэўся з нізкім паклонам ягоны цівун Крук:
— Баярын, дазволь слова мовіць.
— Што табе? — моршчачыся ад яркага сонца і цяжка трымаючы на поўных нагах-ступах таўшчэзнае цела, злосна і непачціва, як і да ўсіх, над кім меў уладу, рыкнуў на яго Расціслаў.
— Сёння дажынкі на княскім полі.
— Ну дык дажынай. 2
— А што, баярын, з апошнім снапом? 3 “багіняю”? Ёй прыносіць дажынкавы сноп князю?
— Якія цяпер гулі, пачастункі? •— яшчэ больш закіпеў і запарыў Расціслаў.— У князя, у княстве — вялікая жалоба, а ты хочаш пацешыць чэрнь!
— А калі без песняў і музыкі? — цівун прыкідваўся нясмелым і ліслівым, хоць на самай справе быў хітры, выкрутлівы і зладзюган першай маркі.— Можа, “багіня” няхай толькі падасць князю дажынкавы сноп? Князь жа любіць даўнія смердаўскія звычаі.
— Прэч! — замахаў вялікім, цяжкім, але зусім не моцным кулаком Расціслаў і паўз сваіх дружыннікаў-ахоўнікаў павалюхаў далей ад спякоты ў сваю хароміну.
Калі ўваходзіў у святліцу, дык амаль сутыкнуўся з жонкай, стрыечнай сястрой галіцка-валынскага дворскага і ваяводы Андрэя, рослай, некалі статнай і прыгожай, хоць і з драпежнаватай ад цёмных вачэй і зведзеных да пераносся нітачак чорных броваў, а цяпер мажнай, пераспелай, амаль заўсёды злой альбо бурклівай.
— Штосьці ты хутка вярнуўся! — Раксана, цяжка несучы вялікія грудзі і важкі жывот, абчапляная кіеўскімі залатымі колтамі і завушніцамі з перагародчатай эмаллю, шклянымі бранзалетамі і азіяцкімі сердалікавымі каралямі, зашамацела ўслед за ім доўгім шаўковым сарафанам. Амаль заўсёды гаварыла на сваёй мове, але вось цяпер падала голас па-іхняму, па-дрыгавіцку.
— А ты вышыкавалася! — папікнуў.— Як на гульбішча!
— Я з харомаў нікуды не выходжу,— адказала. Яна не была і не ёсць верная ды шчырая да князя Ізяслава, пакланялася іншаму, князю Данілу Галіцкаму. Дык цяпер вельмі не ўбівалася па княжычынябожчыку, верыла, што праз нейкі час, калі памрэ Ізяслаў, галіц-
1 К у б е л — папярэднік куфра.
2 “Б а г і н я ” — самая прыгожая маладая жняя.
3 Зак. 243
65
ка-валынскі ўладар прышле сюды на княжанне аднаго са сваіх сыноў і што пры тым умацуюцца яе з Расціславам пазіцыі.
— Князь хворы, дык нікога не прымае,— патлумачыў ён, чаму не затрымаўся ў палацы.
— Дык цябе нават не пусцілі на парог?
— Пускалі, але што мне там рабіць? — дастаў залатую фібулу, расхінуў і скінуў з плячэй светла-руды кунтуш, застаючыся ў любімым атласным сінім жупане.
— Усяслава, пэўне, пусцілі, і ён ведае, што і як яму рабіць у княскім палацы! —уджыгнула Раксана, гарачая, кіпкая, як валынка, і кемна-разважлівая, як нашчадніца крыві варажскага баярына, які быў некалі на службе ў яшчэ росквітным Кіеве.
— Можа, і Усяслава не пусцілі.
— “Можа”, “можа”...— перакрывіла яна.— А ты, ёлуп, і не запытаў пра гэта! Табе ўсё роўна, што Усяслаў знайшоў падыход да князя, а вас усіх трымае ў кулаку! Як сваіх васалаў!
— От, плявузгаеш! — незалюбіў. Сам-насам, a то і пры сваіх слугах яны з Раксанай не цырымоніліся вельмі, хоць, сказаць шчыра, не ён, а яна брала над ім верх, змушала рабіць тое, што задумвала сама ці што загадваў пыніць яе стрыечны брат.
— He плявузгаю! — не адступіла яна і цяпер.— Добра ведаю: ты — анучка не толькі перад князем, але і перад Усяславам, перад тысяцкім Бялянам, нават перад старшым Усяслававай дружыны Цішуком! Каб не мой бабскі локаць, дык ты быў бы ніхто! Папіхач!
Яна гаварыла злацешлівую, але слушную праўду: ні знатнасцю, ні характарам, ведамі альбо заслугамі па службе ён не ўдаўся і не вызначыўся, дык трымаўся на паверхні таму, што яго падпірала Раксана. Зразумела, гэтая праўда была для яго вельмі пакутлівая: нялёгка быць пад жаночым пазногцем ды яшчэ, трэба сказаць, Раксана было добрая цаца. Яна зусім не задаволілася, што не трапляе ні ў стары, хоць заняпалы ўжо Кіеў, ні ў слынныя Чарнігаў, Смаленск, Ноўгарад ці хоць бы ў недружалюбны як Кіеву, так і Галіцка-Валынскай зямлі Полацак, а што яе, красуню, з-за княскіх інтарэсаў стрыечнік прэ ў лясны і малавядомы Навагародак за нейкага, як усе кажуць, вахлюка. Мала таго, што не была радая ад Навагародка і яго, мужа, дык неўзабаве пасля першых родаў выявіла яшчэ сваю неўтаймоўную пажаднасць (пачала ліпнуць да яго суперніка, Усяслава) той не спакусіўся яе чарамі ды, пашэптвалі, закахаўся ў жонку суседняга князя Міндоўга), а потым, не спакусіўшы таго, хто ёй спадабаўся, вельмі не перабірала, валялася з усімі, хто не адпіхваў яе, не грэбуючы нават простымі дружыннікамі.
Ён спрабаваў яе ўшчучваць, біць, выганяў у Галіч, але сваякдворскі зноў прывозіў яе сюды, угаворваў іх памірыцца, і яна заставалася, зноў і зноў прыносіла яму ўсё новыя насмешкі і пакуты,
нарадзіла ажно сямёра дзяцей,— з іх толькі, можа, першая дачка была яму роднай. Толькі гады крыху астудзілі яе гарачую кроў і плоць. Праўда, пабольшала за гэты час іншага — злосці, сварлівасці, а да ўсяго яна ў Навагародку стала ахоўніцай нораваў, за што на яе было шмат за вочы кпінаў і здзекаў.
Цяпер, гутарачы з ім, Раксана запынілася каля покуці — каля стала, лаў і столакаў з дубовых абчасаных, пашкрэбаных шклом і нацёртым, як і падлога, воскам дошак. Над сталом вісеў абраз, шасцібалонкавыя вокны былі зашклёныя кіеўскім шклом, сцены былі атынкаваныя і размаляваныя фрэскамі, сям-там завешаныя дарагімі дыванамі (дываны, як і фаянсавы посуд, былі з далёкай дзяржавы Буідаў ), рознакаляровы дыван ляжаў і на падлозе, ажно да печы з дымаходам — Раксана любіла жыць раскошна і цяпер вельмі перажывала, што з-за мангольскага пагрому, можна сказаць, амаль запыніліся паступаць пышныя і дарагія тавары з Кіева і больш далёкага поўдня ды з Блізкага Усходу (цяпер ужо не ўбачыш тут дзіўных наўючаных вярблюдаў альбо аслоў, арабскіх коней, самае вялікае павозкі-калёсы з соллю з Галіцка-Валынскай зямлі), дык прыходзіцца задавольвацца ўсім звычайным тутэйшым, што можна здабыць у навагародскай альбо ў суседніх літоўскіх, полацкай землях ці ў Ноўгарадзе, куды завозяць свае тавары еўрапейскія купцы.
— Ты мог пахіснуць Усяслава, але не здолеў! — зноў папікнула Раксана.
— Твае ж любімыя князь і братачка далі яму ахоўную грамату! — агрызнуўся ён.
Як кажуць, трапіў у самае сэрца: Раксана, ведаючы пра гэта, была ўжыгнута, прамовіла са шкадаваннем:
— Канечне, князь Данііл залішне расшчадрыўся. He мог не бачыць: князь Ізяслаў і Усяслаў выдзелілі яму зусім малую сілу, толькі для адчэпнага, а ён — грамату з падзякай і з апраўданнем Усяслава! Я так і скажу сваё слова Андрэю.
— Князь Даніла і твой сваячок хітруюць,— прамовіў, заступаючыся сам за сябе, Расціслаў.— Яны ведаюць: цяпер толькі пагрозай і сілаю Навагародак ужо не ўтрымаць. Дык трэба абачлівасць і манэўры. Нават задобрылі і будуць задобрываць Усяслава, каб ён не павярнуў свае дружыны супраць іх, а мяне змусяць цяпер удваяутрая больш усё ўведваць, перадаваць ім і шкодзіць Навагародку. Баяры, канечне ж, убачаць гэта, і той-сёй яшчэ панепрыязнее да мяне. Колькі я пацярпеў ужо і колькі яшчэ прыйдзецца пацярпець за Данілаву палітыку!
Землі сённяшняга Ірана.
— Але ты за гэта нямала і маеш, і будзеш мець, калі не прытупіш свой зрок і слых! Цяпер, як перадае праз свайго чалавека Андрэй, ты павінен проста віжаваць за Усяславам і за воўкам Мендогам, і за яго святым, але хітрым сынком.
— Навіжуй вельмі, калі яны шэпчуцца толькі сам-насам!
— А ты віжуй і ўсё! Больш перадасі князю Данілу — больш той заплаціць.
— Кажу ж, Усяслаў — вельмі скрытны. I, як ведаеш, мне зусім не верыць, дык пры мне шмат чаго недагаворвае. I блізкія яму людзі верныя, як псы-дварнякі. Нікога не падкупіш ні золатам, ні віном, дык ніхто нічога лішне не скажа.
— I ўсё роўна трэба, каб сярод яго самых блізкіх людзей быў наш чалавек,— сказала Раксана.
“Можа, ты зноў паспрабуй падлезці: удавец жа...” — Хацеў пакпіць, але стрымаўся, ды слова “удавец” зусім нечакана выкрасіла неспадзяваную думку. Ён ажно ўсміхнуўся і гарэзна зірнуў на жонку-нягодніцу.
— Ну чаго рот разявіў? — ухмыльнулася тая, але бровы яе разышліся, дык яна ажно пахарашэла. Той, даўняй, красою.— Прыйшло што разумнае ў мазгаўню?
— Прыйшло! I не ў такую ўжо дурную галаву!
— Што? — ужо ўсміхнулася.— Ды разумнае?
— Гэта павінна было б прыйсці ў твой, як лічыш, кладзесь мудрасці, але ўсё ж бліснула ў маім мужчынскім розуме!
— Ну не цягні ката за хвост! — Паласкавела, аж гатовая нават прытуліцца.— Скажы!
— Мы ўжо маглі б і цяпер можам мець Усяслава каля сябе...
— Як?
— Здагадайся.
Крыху сумелася: што — ён намякае пра тое, даўняе? Але ж яна ўжо не тая. He спакусіўся на статную і маладую, дык не паквапіцца на пажылую і тоўстую.
“Эх ты, халера! — пацешыўся ў душы, адчуваючы куды і на што хіліць распусніца.— Усё яшчэ юр у галаве!”
— Давай не тумань, гавары! — папрасіла, а заадно і запатрабавала яна.
— Усё вельмі проста,— прамовіў пераможна.— Усяслаў—удавец, а наша Дабраслава — удава...
Цяпер ужо Раксана разявіла рот. Нават разгубілася. Ад нечаканасці ягонай думкі.
— Яна — хітрая, як ліса, умее падкаціцца клубком да мужчыны,— падцяў (маўляў, якая маці, такая і дачушка).— Увойдзе жонкай ва Усяславаў дом, будзе яго добра цешыць, прагоніць яго чэ-
лядзь, набярэ сваю — ведацьме пра кожны яго крок. Нават больш — пра тое, што ён сніць. Над усімі віжамі будзе віж!
Дабраслава — старэйшая іхняя дачка. Сёлета загінуў у сутычцы з крыжакамі яе муж. Цяпер адна з дзіцем, але, маючы матчыную кроў і красу, жалобы вельмі не носіць. Ён сам бачыў, як на днях хтосьці з баярскіх сынкоў (світаннем) вылазіў праз акно з яе будыніны.
— Дух заняло ці язык праглынула? — ухмыльнуўся.
— Ён жа застары для яе,— нарэшце апамяталася.— Ды і характары ў іх розныя.
— Затое, як сама кажаш, a то і зайздросціш, ён — багаты і ўладны. Калі Дабраслава будзе з ім хітрая, ласкавая, не будзе круціць хвастом, дык зможа аблапошыць, падаб”е рабіць тое, што трэба нам і твайму апекуну. Хоць ён, разумны і хітры, не здагадаўся пра тое, пра што даўмеўся я!
— Але ці возьме ён яе? — засумнявалася Раксана.— Ці яна згодзіцца пайсці за пажылога?
— Пагавары з ёй па-бабску, патлумач усё добра. I з Усяслававай Марыляй пашапчыся, сувісцель добры ёй дай, каб яна Усяслава ўгаварыла.— Усміхнуўся: — Ну што, не такі я ўжо няцямлівы, як ты лічыш?
— Можа, і добра прыдумаў,— згадзілася Раксана, палагоднела, дык была нібы і паважная ды сардэчная жанчына — Калі ўсё ўдасца, дык і наша Дабраслаўка, і дзіця яе будуць дагледжаныя.
— Давай гаварыць шчыра: Дабраславе трэба не мяккі, а цвёрды муж. Такі, як Усяслаў,— сказаў ён.— Каб моцна ў руках трымаў і лішне волі не даваў.
Раксана, разумеючы, у чый гародчык ён каменьчык кідае, змаўчала: як не было ёй, жонцы і маці, непрыемна ад такіх здзеклівых намёкаў і слоў пра яе дачку, але сёння муж меў слушнасць у іншым — можа, і ў галоўным...
2
Як і адчувала Раксана, гарачая і ганарыстая Дабраслава спачатку слухаць не хацела пра такога мужа, як Усяслаў (не кахала ды, прызнацца, і баялася), хацела маладога і ўвішнага. Яна адкрыта сказала дачцэ: “Дурніца ты! Калі хочаш хадзіць у шоўку, смачна есці, мякка спаць, уладарыць не толькі над сваімі халопамі, але і надусімі навагародскімі баярамі, дык не толькі згаджайся, але бяжы сама да такога чалавека! Ды, урэшце, на гэта ёсць і дзядзькава воля, воля Галіцка-Валынскай зямлі”. Капрызная і ўпартая Дабраслава здалася, толькі паплакала з-за матчынай перамогі.
Праз тыдзень-другі, уведаўшы, што Усяслаў па сваіх клопатах выехаў у воласць, Раксана падалася да яго будыніны.
Калі іхняя хароміна была ўвіта рознай разьбою, размалёваная (яе рабілі не тутэйшыя, а кіеўскія майстры на свой лад), дык Усяславаў дом быў зусім просты: першы паверх — з вялікіх абчасаных і змацаваных вапнаю каменняў і чырвонай цэглы, другі — з аплазаванага дрэва. Сякая-такая аздоба была толькі на вокнах ды ў шчытах: вокны знізу ўверх былі акаймаваныя дошчачкамі з узорам, а пад нізам і паверсе — ліштвамі з выразанымі пеўнікамі, a шчыты былі забітыя вузкімі дошкамі ў елачку. Гаспадар любіў усё простае і трывалае, тутэйшы стыль; многія дамы і двары навагародскіх купцоў, рамеснікаў былі нашмат заможныя і аздобістыя, чым дом гэтага знатнага баярына. Адно, бадай, чым шыкаваў і Усяслаў, было тое, што і ў яго будыніне былі шкляныя вокны і дымаход: у многіх суседніх гарадах, нават, казалі, у Ноўгарадзе, дымаходаў не было і ў многіх багатых людзей, палілі ў печы па-чорнаму — дым абаграваў хаціну.
Сёння Раксана не прайшла міма з паднятай галавою, а ветліва павіталася з Усяслававымі слугамі — Дубейкам і Крукам, прыязна ўсміхнулася маладому дружынніку Любаміру — той, як убачыла, расставіўшы рукі, гарэзна заступаў дарогу нібы незадаволенай Любцы, нават прыветна прамовіла вялікаму рыжа-беламу сабаку, які заліваўся брэхам і ажно рваўся з ланцуга, выскаліўшы буйныя зубы:
— Ты што — забыў мяне, дурненькі? Я ж шчанём цябе насіла на руках. Сціхні, супакойся: я ж — не таць .
Слугі, канечне, здзівіліся — і што яна завітала якраз сюды, дзе не была ўжо шмат гадоў, і што яна такая ласная, нізка схіліліся ў паклоне, а Любамір адчапіўся ад Любкі — тая, пунсовая, збянтэжаная, не прывеціўшы яе, шмыгнула ў дом. Праўда, дружыннік пры дзвярах быў непарушны і, калі яна падышла, загарадзіў кап’ём дарогу.
— Ты не ведаеш мяне, вой? — запытала яна ў яго, незнаёмага.— Я — баярыня Раксана, жонка дворскага Расціслава і даўняя прыяцелька гэтаму дому.
— Баярын у ад’ездзе, — непахісна адказаў той.— Без яго я і цябе, баярыню, не маю права ўпусціць у харомы.
— Я прыйшла не да баярына, а да Марылі,— сказала яна, здзіўляючыся, што цяпер тут такая строгая варта.— Паклічце яе хоць сюды, на двор.
— Пакліч Марылю,— прамовіў ахоўнік Любаміру.
Т а ц ь — злодзей.
Малады і статны дружыннік-красун паслухаў, падаўся ў дом і неўзабаве вярнуўся з Усяслававай кухаркаю. Яна, выціраючы рукі фартухом (толькі што крышыла моркву), нізка схіліла галаву. Як і раней, дробная, але борздкая.
— Марыля,— загаварыла да той з недаўменнем,— чаму цяпер перада мной зачыненыя тут дзверы? Я ж з нябожчыцай-баярыняй былі лепшыя сяброўкі!
Прыхлусіла, канечне: тая раўнавала, недалюблівала і баялася яе, здаровую і прыгожую, а сябравала з Міндоўгавай Ганнай, хоць, можа, якраз суседка-княгіня ўпотай цешылася з яе Усяславам. Здаецца, яе Данута падобная не на Міндоўга, а на Усяслава.
— Так, баярыня, Цішук загадаў,— адказала Марыля,— нікога старонняга ў дом не пускаць без гаспадарскага дазволу.
— Дык вы і мяне не дапусціце? — усміхнулася.— Я — небяспечная? Але — чым і як? Mary падпаліць ваш дом? Ці, можа, надумаюся ў рукаве альбо пад падолам прынесці і скрытна падсыпаць яду ў той булён, што ты варыш гаспадару?
Марыля ніякавата зірнула на дружынніка-ахоўніка і на яго запытальны позірк падала знак—указальным пальцам ткнула сабе ў грудзі. Той адступіў, і яны, жанчыны, зайшлі ў дом.
— Выбачай, баярыня, але не магу запрасіць у гаспадыніную святліцу,— ідучы ўслед, як і заўсёды, зусім не лісліва, толькі спаважна прамовіла Марыля.— Усяславава воля — не пускаць туды ні адну жанчыну. Мы, свае, заходзім туды толькі калі-нікалі. Працерці пыл ды праветрыць.
— Я, Марыля, не ганарлівая і не крыўдлівая,— прытуліла яе.— Я з табой пасяджу хвіліну-другую і каля печы. Ты рабі сваё, замінаць табе не буду.— А калі Марыля хацела завесці яе ў свой пакой, заўпарцілася.— Не-не, хадзем да печы. Мы ж з табой даўно не бачыліся, не гаварылі, хоць некалі былі таварышкі.
I цяпер прыманіла: якія яны былі сяброўкі! Яна, прыходзячы сюды, мела на розуме толькі сваё: залавіць тут аднаго Усяслава, самой прыціснуць яго ў кут ці, калі гэта ёй не ўдалося, прыкінуцца прыяцелькай Усяслававай жонцы, а на самай справе псаваць той, хворай, нервы. На яе, Марылю, заўсёды пазірала звысоку, як на чэлядзь. Тая цяпер добра адчула яе няшчыры тон, але не павяла нават брывом, прыбрала свежыну, моркву і зелень са стала, запрасіла яе сесці на простым зэдліку.
— Як жывеш, Марыля?
— Дажываю, баярыня, сваё,— услед за ёй прысела пры стале на іншым зэдліку і тая.
— Ніколі не зойдзеш,— падакарала Раксана.
— Хіба я пара табе, баярыня, каб з табой гутарку весці альбо вар піць? — адказала тая, не падымаючы вачэй,— Ды заўсюды кло-
патаў шмат па доме і па гаспадарцы. Сама ж ведаеш, баярын наш не любіць трымаць шмат слугаў.
— Ведаю і цябе, і твайго баярына. Ты — не як мая неахайніца і зладзейка кухарка. Ты —увішная, спраўная, вялікая чысцёха, смачна ўсё гатуеш. Маленькая, здаецца, слабая, але трымаеш на сабе ўвесь дом. Баярыну-ваяводзе ты за маці. Ён шануе і любіць цябе.
— I мы ўсе шануем і любім яго.
— Ведаю,— сказала яна, адчуваючы, што будзе нялёгка падступіцца да гэтай простай, шчырай, але строгай і справядлівай жанчыны.— Яму, беднаму, як гаючая вада твая мацярынская спагада, дабрыня і ласка.
Марыля стрымана змаўчала: якая чуйная на кпіны, здзек і крыўду, такая ж чуйная і на лішнюю пахвалу.
— Ды...
Тая насцярожылася, падняла галаву і чэпка зірнула — здаецца, не ў вочы, а ў душу.
— Як ведаеш, мы з нябожчыцай добра ладзілі, гаварылі пра ўсё і шчыра,— павяла яна сваё далей,— дык я маю права сказаць і пра запаветнае. Пра твайго гаспадара. Якраз табе. Ты не супраць?
— Гавары, баярыня.
— Кажу ж, яму ўежна і ўлежна за табой, але ён яшчэ не стары. Зажалобіўся ён вельмі, зацяўся, засланіўся ад усяго жывога, зарана асудзіў сябе на адзінокую страсць. Хіба не так?
— Так, баярыня,— згадзілася Марыля.— I я не раз ужо яму казала: задоўгая жалоба, баярын, з’есць табе душу, састарэеш і аслабееш без пары, без часу.
— Яму, Марыля, трэба яшчэ жаночая ласка. Ці, кажы шчыра, мо я не тое гавару?
— Чаму не, тое,— зноў апусціла галаву Марыля.— Ды, кажу ж, ён не слухае. Лепш сказаць, паслухае і нічога не скажа. Толькі яшчэ болей задуменны стане.
— Трэба неяк памагчы яму. Бо, як у вас добра кажуць, і птушцы адной нудна...
— Трэба. Але каб толькі яшчэ болей душу яму не павярэдзіць.
—Яразумею цябе, Марыля, але, канечне ж, ты разумееш і іншае. Трэба, каб ён яшчэ жыў, радаваўся, як і кожны жывы чалавек.
— Трэба,— зноў згадзілася старая дабрадзейка. Значыць, яна, Раксана, знайшла правільны ход размовы.
— Ён і сам, можа, пра гэта думае, але і сам сябе дакарае,— пачала яшчэ бліжэй падступацца Раксана.— Ты ж жанчына разумная, абачлівая, найбліжэй да яго, дык улуч хвіліну і зноў, але больш разважліва пагавары з ім, памажы яму зрабіць нялёгкі, але патрэбны крок. У Навагародку ж нямала прыгожых і добрых баярынь. Дзяўчат, маладых удоў...
Чарнява-сіваватыя Марыліны бровы падскочылі ўверх: ці не здагадалася, куды яна хіліць?
— Давай вось разам падумаем, як лепш з ім пагаварыць, каго яму параіць узяць за жонку. Зайдзі днямі да мяне, параімся. Хто ж яму паспрыяе, верне яго да жыцця, калі не мы з табой? Добра?
— Добра,— яшчэ раз згадзілася тая.
Праз некалькі дзён Марыля зайшла да баярыні Раксаны, пашапталася з той і вярталася дадому са шчодрым падарункам.
Несла сілай увапхнуты адрэз візантыйскага шоўку, нібы прыгаршчы гарачых вуглёў і ненавідзела, кляла сябе: дурніца, якая старая путавумная! Як даверліва паддалася на хітрык і крывадушную ману вядомай усім ведзьмы, як спрытна абвялі яе вакол пальца! Зрабілі змоўшчыцай і памагатай, каб усунуць у іхні дом сваю дачку, а гаспадару — змяю, якая будзе быццам ласкава грэцца на ягонай грудзіне, а потым нечакана, калі трэба будзе ёй, смяртэльна джгне.
Марылю затрэсла не толькі тое, што яе, старую сумленную жанчыну, каму Усяслаў верыць, як сваёй маці, хочуць купіць за анучу і ганебна спажыць, але яшчэ і іншае: яна можа паспрыяць, што да іх прыйдзе маладая спешчаная, распусная маладзіца, злашкодніца, якая, канечне ж, загаспадарыць тут са сваёй мамуляй і пераверне ўсё ўверх дном. Пра такіх, як Раксана і яе Дабраслава, людзі добра гавораць: “Як восы злыя — і дарослыя, і маладыя”.
“Божа! — каялася старая жанчына.— Чаму ты забраў ад мяне розум! Хіба Раксана здатная на добрае! Я ж павінна была адразу ўгледзець: прыйшла ліса красці курэй... Як мне цяпер, пасля ўсяго гэтага, зірнуць у вочы Усяславу?”
3
Усяслаў жа, нарэшце, у смак пазнаў, што такое моцны і спакойны сон, прачынацца раніцай з яснай галавою і з лёгкасцю — проста-такі маладой, наліўною — ва ўсім целе. Вось і сёння міжволі — можа, і ад таго, што пачуў, як на двары пацягнуў ланцуг з будкі сабака, загаварылі конюх і дворнік ды ў ягоную спальню пацадзіўся світанак,— адным словам, нязмушана адплюшчыў вочы і адразу ж адчуў, што добра выспаўся, набраўся за ноч сілы і бадзёрасці, а заадно прыліла пяшчота і замілаванасць: да ягонага сцягна было прыціснутае іншае, цёплае, хвалюючае, і чулася побач ціхае і роўненькае дыханне. Пасля вячэрніх іхніх вуркатанняў ды ўцех і на гэтую ноч Любка засталася з ім тут нанач, засынала на ягоным плечуку, пад яго дужай, але лёгкай рукою.
Ён асцярожна, каб не рыпнулі дошкі цвёрдага ложка (не любіў мяккіх пасцеляў, пухавікоў), прыпадняўся на локці, пільна зірнуў на яе: юны, гладзенькі, без ніякіх маршчынак дзявочы твар ужо асветлены, мілы і спакойны, высокая шыя і палова грудзей хораша аголеныя, матава белыя, вельмі вабныя, што так і хочацца пяшчотна пагладзіць іх.
Вось, можа, і ад ягонага позірку ледзь-ледзь уздрыгнулі яе цёмныя броўкі, пачалі прыпадымацца крыху навісныя павекі, ажываць твар — і праз міг ужо яе яшчэ сонны, але ўжо лагодна-радасны позірк, з-пад накрыўкі выплываюць яе стройныя, загарэлыя да локцяў рукі і казытліва-мякка скрыжоўваюцца на ягонай шыі. Ён мусіць апусціць голаў, цешачыся цяплом і адмысловым водарам яе грудзей, падпашак і ўсяго маладога ды крамянага цела, чуе, як спачатку роўна, а пасля часцей і мацней штуршкуе яе маладое сэрца, a калі ён пачаў лашчыць яе клубы, яно, яе сэрцайка, забілася ўжо трапятліва. Іхнія вусны стуляюцца самі па сабе.
У свой час ён мала бачыў, як прабуджаецца ягоная жонка, яшчэ радзей адчуваў яе ўцеху, радасць ад добрага сну і прагу да жыцця, дык і мала адчуваў мужчынскую чароўнасць усяго гэтага, слодыч ранішняга пацалунку. Ён даволі рэдка цалаваўся з жонкай, шкадуючы яе і не хочучы паказаць, што ён дабіваецца інтымнага ад яе, хворай, з бяскроўнымі, сіняватымі вуснамі, упалымі грудзямі і доўгімі танюткімі пальцамі, а вось Любку ён цалуе з ахвотай і з пажаднасцю...
Калі ён зноў ляжыць збоку, абапёршыся на локаць і пасля нядаўняга перарывістага шэпту і ўсцешлівага стогну пазірае на яе ўжо іншы, ажыўлены, а заадно і стомлены гарачай крывёю твар, позірк яе бліскучых вачэй адкрыты, смелы, немігатлівы, а на яе паўнаватых, падпухлых вуснах блукае шчаслівая жаночая ўсмешка, што бывае якраз пасля любоўнай гульні і ўцехі.
У пакоі ўсё бялее-залацее: недзе далёка, за мангольскімі ўладаннямі, імкне перад сабой святло і цяпло, узыходзіць з-пад зямлі альбо з-за агромністага мора сонца і ўзбуджае акрыяць усё жывое. Гэтая бель-залацістасць вельмі хораша ўпрыгожвае Любку, яна нібы купаецца, зіхаціць сваім целам у гэтай яснасці.
— Сонейка ты маё! — прамаўляе ён, адчуваючы, як глыбее і паўнее радасцю, дабрынёй і замілаванасцю ягоная душа.— Ты азараеш мяне, робіш жаданым дзень, што будзе наперадзе!
Маўчыць. Задаволеная і шчаслівая. Выпраменьвае простую і ў той жа час дзівосную ўсмешку, жаночую чароўнасць.
— Мне пара ўжо ўніз...— Сёння ўжо не шэпча з асцярогай і сполахам, а па-змоўніцку падказвае разважліва.
— А мне цяжка адпусціць цябе, краса мая ненаглядная, настроіцца на зямное, пайсці з дому. Мне хочацца апынуцца зараз
разам з табой дзе-небудзь у глухім лесе альбо каля рэчкі на лузе, каб мы былі толькі адны! Каб я ўзяў цябе на рукі і нёс-нёс, а ты абдымала б мяне за шыю і туліла сваю шчаку да маёй!
Яна, здаецца, п’е гэтыя ягоныя словы як соладзь, бярэ іх на душу і паволі пазнае моц мужчынскага захаплення і кахання. Сама пачынае кахаць. Калі б прыкідвалася ці была толькі пакорлівая, дык не было б яе такога яснага і чароўнага душэўнага выпраменьвання.
— Любка!.. Якое слаўнае імя далі табе бацькі! Каб ты ведала, як ты мне любая! Ведай, уладарка мая, я не вытрываю, ты мяне загубіш, калі адвернешся альбо будзеш вось так з некім!..
— Я — твая.
— Назаўсёды?
— Назаўсёды.
— I нават тады, калі буду не пры ўладзе і не багаты, а гнаны, бедны, стары і слабы?
— Iтады.
— Зможаш ахвяраваць сваёй маладосцю, красой дзеля мяне?
— Змагу.
— А ты хоць адчуваеш, што гэта такое — тая ахвяра?
— Адчуваю. Я ж не малая ўжо.
— Любка! Люба! Любоў! Але ідзі, а то я зноў магу напасці на цябе...
Яна борздка падхопліваецца, сяк-так апранаецца і вьішмыгвае з ягонай спальні.
Босая, лёгкая, папраўляючы на сабе адзенне, Любка, як учора падымалася, так цяпер спускалася па лесвіцы з другога паверха асцярожна, узіраючыся і прыслухоўваючыся да ўсяго падазронага ў доме. Ды перад сваім пакоем неспадзявана сутыкнулася нос у нос з Марыляй — тая, мусіць, заходзіла падняць яе з пасцелі і даць работу. Была ўжо ў мяккіх атопках, у фартуху і хустцы.
— Ідзі сюды,— загадала тая шэптам і, азірнуўшыся па баках, пацягнула за руку ў яе пакой. Зачыніўшы за ёю дзверы, напала: — Дзе гэта ты ходзіш? У начной кашулі? Босая і такая разбэрсаная?
Любка ажно злякалася ад такой неспадзеўкі, ад дапытліваасуджальных позірку і шэпту.
— Я...Я...
— Ну што “я”? Дзе была?
— Я выходзіла...
— Куды? — не адчэплівалася старая.
— Ну...— залоўленая знянацку Любка ніяк не магла супакоіцца, спрытна зманіць.— Трэба было...
— Што — “трэ было”? Каму? Гавары ўсю праўду!
— Мне, як толькі прачнулася, здалося: кліча баярын. Падышла да яго дзвярэй, пастаяла і вярнулася...
— He мані! He ўмееш! — не паверыла ні слову Марыля.— Пасцель сваю ты нанач не разбірала! Ды вочкі во бегаюць-лыпаюць!
Марыля прамовіла такое, і тут жа яе выцвілыя вочы ажылі, пабольшалі, а рот разявіўся, што яна аж закрыла яго далонню ці то ад страху, ці то ад жаху. Пахітала сама сабе галавой, а тады секанула, нібы крапівою:
— Ты спала з гаспадаром!
Любка, анямеўшы, зірнула ўжо з мальбой і слязьмі: не чапай, ні пра нішто не пытай мяне, цётачка! Я не магу, не маю права табе нічога сказаць! Але тая, наадварот, не адчэплівалася:
-— Кажы праўду: там начавала? На адной пасцелі з баярынам?
Слёзы ўжо заслалі Любцы вочы, а страх і боязь — розум. Яна не магла ні адмаўляцца, ні маніць, хоць дагэтуль ніколі не была без’языкая ці зусім нясмелая.
Марыля ж нібы пускала ў яе стралу за стралой:
— Узяў? Сілай? Па тваёй згодзе? Ці яшчэ нічога ў вас не было? Гавары, усё гавары, a то раскажу пра тваю ўсяночніцу бацькам!
Пачуўшы, як па крыху рыплівай лесвіцы важка спускаецца наніз Усяслаў, добра ведаючы, што гаспадару трэба будзе неўзабаве лёгкі сняданак, Марыля нарэшце адпусціла яе руку.
— Потым пагаворым. Цяпер пераапранайся, мыйся і бягом да мяне да печы. Баярынавую спальню потым прыбярэш.
Любка не магла не паслухаць тую, якую ўсе лічылі старшай сярод чэлядзі і якую паважала за прыязнасць да яе, памагала потым Марылі гатаваць сняданак і полудзень, праўда, стараючыся сёння не пазіраць старой у вочы, а заадно думала-перадумвала, што і як будзе затым гаварыць. Ужо залоўленая, прадчуваючы, што хутка, канечне ж, усе ў доме, а з імі і Любамір, які з сёлетняй вясны не дае ёй прайсці па двары і які не раз шаптаў ёй на вуха, што заўтрапаслязаўтра папросіць баярына дазволіць узяць яе замуж,— дык вось хутка ўсе ўведаюць пра яе грэх. Так-так, пра грэх, бо тое, што яна ўчыніла да шлюбу, і ёсць дзявочая віна. Бадай, як ніколі, задумаўшыся пра сябе і свой лёс, успамінаючы, калі, як і што здаралася з некаторымі нешчаслівымі дзяўчатамі ў Навагародку, яна пачала не так баяцца таго, што баярын Усяслаў ад яе адрачэцца, прагоніць, пакіне, можа, з дзіцем, колькі з незвычайным страхам асцерагалася бацькоў, людзей і іхніх языкоў, кпінаў і насмешак. Каб яе спакусіў просты хлопец, той жа дружыннік Любамір, дык бы ёй спачувалі і асуджалі б нягодніка, а раз яна пайшла на ківок пальца баярына^ уявіла сабе штосьці тое, што не для яе, то за гэта дастанецца нямала.
Яна які ўжо час, не меней аднаго сонцаварота, адчувала: у гэ-
тым доме, куды яе ўзялі з вялікай, зусім не заможнай сям’і, толькі двое, з кім гаспадар абыходзіцца іначай, чым з іншымі. Гэтыя двое — Марыля і яна. Старую слухае і паважае, а вось яе, маладую, мае калі не за дачку, дык за шмат малодшую сястру: не толькі ніколі не накрычаў на яе і не абразіў, але нават не ўзбудзіў голасу, гаворыць з усмешкай і жартамі, купляе ў рамеснікаў і купцоў, прывозіць ёй здаля падарункі. Што да яе, дык яна спачатку бянтэжылася перад ім, нямела, як перад грозным навагародскім баярынам, чыйго толькі позірку баяцца і простыя, і заможныя ды ўладныя навагародцы, а потым паступова прывыкла і пачала абагаўляць, як казачнага волата-асілка ці таго ж Усяслава Чарадзея, князя полацкага, пра якога, як чула, баярын шмат гаварыў княжычу і Міндоўгаваму сыну Войшалку. Калі ж ён нядаўна, вярнуўшыся з далёкага паходу (а яна, сапраўды, вельмі ўзрадавалася, што ён жывы і здаровы), паклікаў да сябе на ложак і ўзяў яе руку, дык ад дужасці і цяпла ягонай далоні ёй перадалося яшчэ штосьці іншае. Першы раз яна аддалася яму з павагай, пакорай, зачараваная тым, што ён так хораша просіць. Пасля, бываючы часта з ім сам-насам, нават у пасцелі падоўгу, яна міжволі ўбачыла і іншае: ён жа — найперш маладжавы мужчына і да ўсяго лагодны, гуллівы, як і хлопец, прагны да жаночай ласкі і ўмее сам быць пяшчотным, змусіць забыць усё на свеце і цешыцца тым, што прачнулася ўжо ў ёй, a то кідае ў такі пачуццёвы вір, што потым нічога не разумееш, ходзіш як сама не свая.
Было ўжо на адзіноце, а цяпер вось удвая альбо ўтрая цвярозае і страшнае сумненне: што я раблю? Усё гэта патайное — не так, як у людзей, яна не павінна была дапусціцца да яго, гэта можа прынесці ёй бяду і кару.
— Ну, гавары праўду,— пад полудзень зноў схавалася з ёй у яе пакоі Марыля.
Любка апусціла вінаватую галаву і цяжка маўчала.
— Я ўжо тыдзень-другі прыкмячаю: надта ўбірацца ты пачала... Праўда, то вясёлая, лётаеш, як на крылах, то задуменная ці сумная. Гэта — не проста так у маладой дзяўчыны. Відаць па вачах, хто ходзіць па начах... Прызнавайся: пазналася з баярынам?
Калі яна зноў не выціснула ні слова, Марыля на гэты раз пачала па-новаму:
— He бойся. Я такая дапытлівая не таму, што надта цікаўная альбо хачу пусціць пра цябе нядобрую пагалоску і абняславіць. Каб ты была якая ліхадзейка, дык мне было б усё роўна. Ты для мяне як дачка. Каб ты ведала, я нават за цябе баюся: даў табе Бог усяго шмат. I рост добры, і паставу, і красу, і сэрца добрае. Гэта — вялікі дар для дзяўчыны, але і небяспека немалая. Хараство жаночае —
вялікая спакуса для хлопцаў і мужчын, яны з-за яго, бывае, што хочаш зробяць, a то і зусім здурнеюць. Вось, прадчуваю душой, і баярын наш неабыякавы да твайго хараства...
I далей:
— Ён трымае вялікі цяжар на сваіх плячах, нам з табой не разабрацца, пра што ён думае і дбае, але не зусім шчаслівы. Сівее ўжо, а можна сказаць, жаночай ласкі і не зведаў... He бойся, прызнайся: павяло яго да цябе, маладой, здаровай і пагляднай? Прылашчыў?
Цяпер, як ніколі, Любка верыла Марылі, але ўсё роўна не магла сказаць праўду. He толькі з-за сябе, але і з-за Усяслава. Ды ён прасіў пакуль што патаіцца, не расказваць нікому нічога.
Марыля, здаецца, усё добра адчула і без яе слоў, адвяла вочы:
— Я з ім пагавару.
— He трэба,— падала голас Любка і, мабыць, залішне з маленнем.
— Трэба,— пахітала галавой тая.— Бо трэба, дачка мая, думаць пра тваю долю. Бабай ты ў любы час станеш, а вось бабе дзяўчынай ужо не быць ніколі... Хочаш выйсці за Любаміра? Ён вачэй з цябе не зводзіць, малады, здаровы, баярын яго паважае.
— He. Я не хачу за яго.
— Вы адно аднаму да пары. Што цяпер, як бачу, чэпіцца, гаворыць абы-што, дык на тое свая прычына. Маладое піва заўсёды шуміць, але выхадзіцца...
— He.
— He любы хіба?
— He,— стаяла на сваім Любка. Сапраўды, ёй не зусім падабаўся Любамір, ды як яна магла цяпер думаць пра іншага, калі падакляравала Усяславу быць з ім заўсёды і ва ўсім.
— Маладая, дык не ведаеш усяго,— уздыхнула Марыля.— Пойдуць дзеці, будзе адна радасць і адна болька — злюбішся. Па сабе ведаю. Самым дарагім стане.
— He.
— Глядзі, дачка мая, не падмані сама сябе,— прамовіла Марыля.— Можа, мне і не трэба гаварыць, але скажу: з нашым баярынам хоча парадніцца баярын Расціслаў... Яго ж старэйшая дачка — зусім маладая ўдава...
Пачуўшы такую пагрозную навіну ды раптам успо.мніўшы, што нядаўна сюды прыходзіла хітрая і ліхая баярыня Раксана, залівалася тут салоўкай, шапталася з Марыляй і запрашала яе да сябе,— дык вось цяпер ад усяго гэтага Любцы ажно шугнула ў галаву, пацямнела ў вачах: як яна і казала асцярожна Усяславу, навагародскія баяры захочуць ажаніць яго толькі з баярыняй і з той, якая трэба не толькі яму, але і ім.
— Дабраслава — гэтаксама вельмі паглядная,— нібы паспачувала ёй Марыля,— Але яшчэ болей хітрэйшая і зласнейшая за сваю маці. He дай Бог прыйдзе сюды гаспадыняю — усіх нас адгэтуль прагоніць.
Павярнула галаву, і убачыўшы, што Любка ў адчаі закрыла вочы далонню і плача, прыхіліла да сябе:
— Так ужо, дачка мая, было, ест і будзе: не садзіся не на свае сані. Роўны роўнага шукае. Князь — княгіню, баярын — баярыню, чалядзін — чалядзінку, а смерд — смердку. Ты ўжо не малая, дык і сама павінна ва ўсім гэтым добра разбірацца.
He вытрымаўшы, Марыля таксама ўсхліпнула:
— Божа, як цешуся табой, але як і, кажу, баюся за цябе, дачка мая. Душа твая добрая спявае, а сэрца тваё залатое любіць увесь свет. Ты лётаеш. Але ты, дачка мая, не іпушка, марна не жадай лятаць высока ў небе. Як і я, старая ды брыдкая, хадзі па зямлі, не думай панаваць, а служы...— А калі ў яе ад гэтых суровых слоў ажно ўздрыгнулі плечы, пачала супакойваць: — Паплач-паплач, дачушка. Слёзы жаночыя, бывае, мацней за ўсякі меч, але, бывае, і самыя лепшыя лекі... Вінаватая перад табой і я, старая дурніца, недагледзела: баярын наш — вой умелы і знатны, валадар вялікі, чалавек паважны, але ўсё ж мужчына...
4
Тым часам Усяслаў, не ведаючы, што разгарэлася ў жаночых душах у яго доме і што задумалі ўчыніць Расціслаў і Раксана, ціха ступіў у князеву спальню.
— Заходзь-заходзь, ваявода,— слаба махнуў рукой Ізяслаў, лежучы на высокіх падушках.— Я не сплю, чакаю цябе.
У княскі пакой лілося ранне: у незацягнутае цяпер шаўковымі начнымі шторамі акно зазірала неба — паўкруглае, з нізкім сонцам, залацістае над полем і лесам, вышэй — шэра-блакітнае. Як усе ведалі, апошні час князь не любіў цемені і звонкай цішыні.
— Як пачуваешся, княжа? — запытаў Усяслаў, калі прайшоў па мяккім зялёным дыване, павітаўся і запыніўся каля ложа, на якім ляжаў без галаўнога ўбору і ў белай кашулі пад коўдрай Ізяслаў.
— Як кажа мой слуга, не хадун і не сядун,— уздыхнуў той.— Хвораму і на залатым ложку кепска.
Што праўда, то праўда: князь не толькі ссівеў ды аблысеў, але і ўсох, з глыбока запалымі вачыма і з доўгімі, нібы бяскроўнымі пальцамі на руках, як той спакутаваны пустэльнік, што падбіўся ў сваёй бясконцай і цяжкай дарозе.
— Адбыў ноч...— прамовіў яшчэ князь і паказаў вачыма, каб сеў на мяккім глыбокім крэсле, накрытым адмысловым не яркім, як і астатнія ў спальні, дываном.
“Адбыў ноч” — значыць, і сёння не спаў ад цяжкіх дум і душэўнага болю.
— Разважаў пра сэнс свету, чалавека, пра яго жыццё... Сапраўды, як і напісана ў Святой кнізе, неба і зямля вечныя, а вось у чалавека ўсё толькі мітусня. Як у смерда, так і ў князя.
— He будзь строгі да сябе, князь,— сказаў Усяслаў.— У цябе мала спешаніны і бязладнай бегатні.
— Было, ёсць, ваявода. I нямала,— пахітаў Ізяслаў сівой галавою.— Мітусіўся і як чалавек, і як князь. Дробязныя зямныя памкненні... Клубок незразумелых страсцей... Заўсюдны клопат пра хлеб штодзённы... Прага ўлады і славы... Маленечкая жменькаўцех і шчасця... Расчараванне амаль ва ўсім... Хуткая і адзінокая старасць... Як бачыш, усё зведаў.
— Але ты, князь, нібы не хочаш бачыць, сказаць пра тое, што мы цяпер маем,—прамовіў Усяслаў.— А маем тое, чаго, выбачай, не дабіліся да цябе. Праўда, яны, твае продкі, спрыялі гэтаму.
— Можа, і не мне пра гэта гаварыць, Усяслаў,— адказаў той.— Няхай лепш пра ўсё скажуць нашы нашчадкі.
— Скажуць князь. I добра.
— He ведаю, дружа. Нашчадкі, бывае, дзякуюць, а бывае, і забываюць, паварочваюцца спіной, a то і топчуць тое, што зрабілі дзяды.
— Я кажу пра разумных і талковых нашчадкаў, князь.
Ізяслаў дастаў з-пад падушак знаёмую і Усяславу кнігу ў новых скураных вокладках — перакладзены яшчэ ў тым стагоддзі на славянскую мову жыццёпіс у ста трох раздзелах даўняга палкаводца і ўладара Аляксандра Македонскага.
— Кажуць,— прамовіў,— гэтая “Александрыя” была любімай кнігай Уладзіміра Манамаха, які марыў пра такую ўладу і славу, што былі ў таго Аляксандра, сына Піліпа II і славянкі. Я не раз і не два чытаў гэты жыццёпіс і нямала думаў пра яго. Спачатку, маладым, захапляўся, трызніў Аляксандрам. Потым, у сталыя гады, пачаў думаць інакш. Ладна, шмат зрабіў удалых паходаў, шмат меў перамог Аляксандр, зрабіў сваю дзяржаву самай вялікай у свеце, але, як толькі памёр, іут жа ўсё развалілася. Яго хвалілі і хваляць, ім, кажуць, захапляўся Чынгісхан, захапляецца Батыга, але ці лягчэй стала ад яго мітусні, прагі ўладарыць над усім светам многім краінам і людзям? Ці не жылі б яны багацей і шчаслівей, каб ён не паліў іхніх хацін, не затоптваў палёў і не забіваў бацькоў, мужоў і сыноў? Ці вось славуты Уладзімір Манамах — любімы герой князя Данілы і яго дворскага Андрэя. Прагнуў сам узвысіцца і Кіеў узвысіць над многімі землямі. Колькі дзеля гэтага праліў крыві — скажам, у тых жа блізкім нам Менску, Полацкай зямлі, нават не грэбаваў наводзіць на Полацак полаўцаў-куманаў... Нуй што? Толькі памёр — сабраная мячом яго Русь распалася, Кіеў захізнуў,
а цяпер дык зусім у руінах ад Батыевай навалы... Адзін толькі Бог ведае, наколькі ўсе бліжэйшыя да нас землі былі б мацнейшыя і багацейшыя, каб кіеўскія князі, а таксама і іншыя, хто замышляў такое ж, столькі не руйнавалі і не рабавалі іх!.. Вядома, як і цяпер кажа князь Даніла, трэба яднацца вераю, дружбай і сілай, адбіваць ворага, але колькі ўжо дабівацца таго яднання мячом і няволяй?
— Як казаў мне Андрэй-дворскі,— уздыхнуў Усяслаў,— так было, так і будзе.
— I было, і будзе,— зноў пахітаў галавой Ізяслаў.— Так пачалося ўжо з Каіна, калі ён з-за зайздрасці забіў брата Авеля... I, канечне, каб іншы час, каб меў сілу, дык той жа князь Даніла не дараваў бы нам, што мы пачынаем не чуць яго, уставаць з калень і выпростваць плечы. I як толькі адужэе, прыйдзе сюды на расправу, паспрабуе зноў паставіць нас на калені... Гэтаўжо, Усяслаў, будзе твой вялікі клопат... Я сёння хацеў бы з табой пра тое-сёе пагаварыць, і яно пакуль што павінна быць толькі паміж намі.
Усяслаў ужо які час тут як тут не кляўся, што будзе верны: князь верыў яму. Ен счапіў на каленях далоні і наважыўся сур’ёзна слухаць. Тым больш што, здаецца, князь жадаў выявіць сваю волю, a то, можа, і запавет.
— Які не быў, ёсць сэнс жыцця, чалавека, але такі ўжо ўсталяваўся круг альбо пласт: адзін саступае месца і сыходзіць, другі нараджаецца і жыве. Дык вось старому Божы наказ: памірай, радуйся ці засмучайся, любі ўсё ці не любі, але жыта сей!
Ізяслаў прамаўляў з задышкай, час ад часу заціхаў і супакойваў дыханне.
— Стары ўжо ведае, як іначай трэба было жыць. За штосьці каецца, на штосьці лепшае настаўляе сваіх дзяцей і ўнукаў, хоць кожнаму — сваё... Я, Усяслаў, хацеў і хачу не толькі пасеяць сваё жыта, але хачу, каб яно пасля мяне і ўзышло, дало добры збор. Я ўважліва, дружа, слухаў, калі ты расказваў мне, з-за чаго і як нерваваўся ў гутарцы з табой Андрэй-дворскі, якім гарачым шэптам апёк твой слых князь Даніла, як паводзіўся п’яны Міндоўг каля твайго шатра і пра што гаварыў табе па дарозе дадому... Твой расказ памог мне дайсці да адной яснай думкі, асмеліцца на адзін рызыкоўны, але змушаны ход... I яго, паўтараю, прыйдзецца ўжо зрабіць табе — маёй надзеі...
Ізяслаў падняў уверх руку: маўчы, не перапыняй, слухай маё, можа, і перадсмяротнае слова.
— Я так разумею, Усяслаў: ні цяпер, ні ў хуткім часе князь Даніла не здолее дамагчыся таго, чаго дабіліся любімыя ім продкі: Уладзімір, сын Святаславаў, і Уладзімір Манамах. Як лічу, для яго цяпер ёсць тры шляхі: ціха, як мыш пад венікам, сядзець у сваім прыкарпацкім кутку, падуладзіцца уладзімірскаму Яраславу, які па мангольскім ярлыку цяпер верхаводзіць над усёй Руссю, альбо па-
спрабаваць выпрасіць у манголаў што-небудзь большае. Давай вось паразважаем, куды і да чаго ён схіліцца? Задавольніцца толькі галіцка-валынскім лапікам? He, для яго, уладнага, гэтага будзе мала. Бадай, не спанадзіць яго і падкочвацца да Яраслава. Яраслаў, хоць манголы аддалі яму былы стольны Кіеў, туды аднак не пераехаў, паслаў пасадніка. I не толькі таму, што Кіеў разбураны. Яраслаў, канечне ж, ведае: тое, што столькі намагаўся зрабіць Кіеў, не ўдалося і не ўдасца. Ён, думаю, ідэю Русі адзінай і вялікай будзе песціць там, на уладзімірскіх, суздальскіх, растоўскіх землях, у саюзе з Ноўгарадам, дзе княжыць сын яго, Аляксандр. Значыць, Яраслаў будзе найперш думаць пра сябе і сваіх сыноў, каб найперш каторага з іх пакінуць пасля сябе за вялікага князя... Значыць, для Данілы застаецца трэці шлях. Я зусім не здзіўлюся, калі ён схіліць сваю гордую галаву і сам падасца ў Сарай-Бату ці ў Каракорум...
На Ізяслававым бледным лобе выступілі бліскучыя кроплі. Ён выцер іх дастаным з-пад верхняй падушкі ручніком, стомлена, але настойліва прадоўжыў:
— Канечне ж, Даніла будзе чапляцца за былое, пачне ўталкоўваць манголам, што ён — нашчадак тых, хто валодаў усёй Руссю. Каб супрацьпаставіць яго Яраславу і сынам, тыя могуць даць яму ярлык і на Бярэсце, і на Турава-Пінскую, і нашу землі. Калі б дні мае былі не злічаныя ўжо, мы маглі б пабыць яшчэ яго васаламі і рабіць тое, пра што ты добра гаварыў Міндоўгу. Але калі мяне не стане, Даніла прышле сюды княжыць аднаго са сваіх сыноў. Той, завёўшы тут чад, пастараецца Навагародка ўжо нікому не саступіць, амацуе тут сваіх нашчадкаў і іхняе права на княжанне. Гэтага, канечне ж, не трэба дапусціць. Ты думаў пра гэта, дружа?
— Скажу шчыра, князь: думаў.
— I якое выйсце ты бачьіш?
— Каб ты акрыяў і княжыў тут яшчэ доўга,— не толькі з-за спагады ці абачлівасці, але і з усёй шчырасцю адказаў ён.
— Пакняжу тут я сонцаварот ці болей — розніца малая: род мой перашчыкнуўся...—Той зноў засумоціўся.— Ды трэба, кажу, дбаць і пра будучыню. Праўда, крыху іначай, чым пра яе турбуюцца Даніла і яго дворскі... Так ужо наканаваў лёс: смерць мая для Навагародскай зямлі — не проста адыход яшчэ аднаго князя з Рагвалодавага роду. Смерць мая можа стаць збаўленнем ад Данілавага, а гэта значыць і Рурыкавічаў, ярма і вестуном волі. Але, каб утрымаць яе, гэтую волю, трэба адзяржавіцца. Ды ці маем на гэта боскае права? Ці па сіле нам?
— Вялікі выспраб даеш ты нам, князь!
— Дык адзяржавімся, ваявода?
— Як ні цяжка цяпер, але, здаецца, спрыяльны шанец ёсць. Толькі трэба ім як след распарадзіцца.
— Калі, Усяслаў, шчыра і прыязна дбаць пра лепшую долю дзя-
цей і ўнукаў, дык трэба і рызыкнуць, і, як ты кажаш, як след распарадзіцца, бадай, першым шанцам. I пачаць трэба будзе з таго, што ніяк нельга праспаць момант, не з Данілавай волі, а са сваіх інтарэсаў выбраць сабе новага князя. I таго, хто найперш патрэбен Навагародку.
— Каго-небудзь з Рагвалодавічаў, князь? — запытаў Усяслаў.
— 3 Рагвалодавічаў, ваявода. I каго, па-твойму, трэба будзе вам запрасіць сюды на пасад?
— Я лёгка адказаў бы табе, князь, на гэта, каб меў сыноў полацкі Брачыслаў...
— Але ж Рагвалодава кроў, ваявода, цячэ не толькі ў яго жылах,— знайшоў сілу ўсміхнуцца Ізяслаў.— Але і ў таго-сяго зусім блізкага ад нас...
Усяслаў ажно ўскінуў ад нечаканасці галаву: князь бачыць свайго пераемніка ў Войшалку, каго ён як ваявода выдзядзькаваў на свой лад?
— Па чале і вачах тваіх бачу,—усмешка ўсё не сыходзіла з Ізяслававых бяскроўных вуснаў,— цяпер ты ўжо добра здагадваешся, чаму я так прыручаў нашага няўрымслівага і ваяўнічага суседа, прасіў цябе, каб ты, якраз ты навучаў яго сына?
— Цяпер усё лепш разумею, князь,— прызнаўся Усяслаў.
— I што ты зразумеў, дружа?
— Ты бачыш на нашым пасадзе Войшаля. Маладога, але адукаванага, вернага нам, разумнага, хітрага і калі трэба, жорсткага.
— Ты супраць?
— He, князь. Але...
— Што — “але”?
— Князь Даніла добра ведае, што ў Мендога і Войшаля ёсць доля Рагвалодавай, полацкай крыві, што яны хрысціяне, але ніколі не прызнае гэтага. Дзеля сваіх інтарэсаў той гаворыць і будзе паўтараць: Рагвалодава кроў у Мендога—ягоная, полацкая, a то і наша выдумка, што ніякага полацкага дзеда-князя ў таго не было. Ён меў, мае і будзе мець Мендога толькі за язычніка, за варвара.
— Даніла мае свае інтарэсы, а мы — свае. Для таго, што мы задумалі. I памагаць нам спаўняць іх будзе... Мендог...
— Мендог? — ажно ўсклікнуў Усяслаў. Як зусім яшчэ малады чалавек.
— Мендог! Яго бачу я Гаспадаром Навагародскай зямлі. 1 не толькі яе...
Усяслаў, бадай, ужо сумеўся: адно — сябраваць з неспакойным, заўсёды збройным і хцівым суседам, даваць яму прытулак у цяжкія часіны, але зусім іншае — самім узвесці яго тут на пасад!..
— Здзівіў цябе, ваявода? — здаецца, ажно пацешыўся Ізяслаў.
— Здзівіў, князь. Гэта — гульня з агнём!
— Разумею, усё добра разумею, Усяслаў,— зноў заклапоціўся
стары князь.— Ды... Войшаль — якраз той, хто нам трэба. Але ён яшчэ ваўчаня, а нам цянер патрэбен пажылы воўк, які дужы і спрытны, умее паляваць, выскокваць з пастак і берагчы сваё лс>гава. А да ўсяго нам патрэбна простая, цярплівая і ваяўнічая Літва . Вам мой наказ: калі памру і найперш ты будзеш гаварыць пра маю волю спачатку на Радзе, а потым на вечы, дык не толькі ўсё добра патлумач, але адразу дабівайся свайго. Міндоўг павінен будзе заявіць пра сваё хрысціянства, змусіць ахрысціць сваіх баяраў-язычнікаў, перабрацца з Руты ў Навагародак, слухаць нашу Раду і навагародскае веча, падпарадкоўваць Навагародку Літву — гэта значыць, дзе словам, а дзе і сілаю зрабіць першы крок да нашага адзяржаўлівання. Калі ён пачуе, што можа стаць Вялікім Гаспадаром, валадаром Дзяржавы, дык дасць нам любую клятву і, думаю, будзе трымацца за сваё слова. Ды яшчэ прыдумаеш ты, як мець над ім строгі назірк і кіраваць ім. Нашы баявыя дружыны павінны будуць верныя найперш табе і ў цябе будуць ніці нашай віжавой службы і запас нашай казны. Урэшце найперш за табой павінна быць Рада і веча. Я nepmu паклапачуся пра гэта. Тое-сёе я прыдумаў ужо, пазней крыху раскажу пра гэта...
Ізяслаў перавёў дыханне, адпачыў, а потым пачаў разважаць далей:
— Што яшчэ цяпер за Мендога? Што і як з гэтага можна нам удала спажыць? Батыгава нашэсце нам паспрыяла ўжо. Яно аслабіла Данілу, памагло нам амацавацца, уздыхнуць вальней і падняць галаву. Цяпер нам лучыць крыжацкі н^ціск са слорам і мячоі^. Гэты5націск.занепакоіў прускія плямёны , земгалаў , латгалаў , ліваў , эстаў , аўкштайтаў , жамойцаў , яцвягаў , ён хвалюе Пола-
' Тагачасная, Міндоўгава, Літва — землі паміж сённяшнімі Навагародкам, Маладзечнам, Мінскам і Слонімам.
П р у с ы, балцка-славянскія плямёны, насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем Віслы і Нёмана,
3 е м г а л ы (земігола) — балцкае племя, жыло ў сярэдняй частцы сучаснай Латвіі (басейн р.Ліелупе).
Л а т г а л ы (лецьгала, лоцьгала) — балцкае племя, жыло на ўсходзе сучаснай Латвіі, там знаходзіліся гарады Герцыке і Кукейнос, падуладныя Полацкаму княству.
Л і в ы жылі на ўзбярэжжы Рыжскага зал. на паўн. ад Зах. Дзвіны і ў ніжнім цячэнні р Гаўі, паўн. ўзбярэжжа Курземскага паўвострава.
7 Э с т ы — продкі сенняшніх эстонцаў.
Аўкштайты — найбліжэйшыя да Полацкай і Навагародскай зямель про^кі сённяшніх літоўцаў.
Ж а м о й ц ы (жмудзь, жэмайты) — насельнікі заходняй вобласці сучаснай Літвы.
9
Я ц в я г і — заходнебалцкія, са славянскім элементам плямёны, жылі паміж Нёманам і вярхоўямі р. Нараў.
цак і Ноўгарад. Калі палачане-хрысціяне шукаюць паратунку разам з ноўгарадцамі-хрысціянамі, дык нашы заходнія суседзіязычнікі, як ведаеш, пачалі з надзеяй пазіраць на язычніцкую Літву, на Міндоўга, на яго саюз з намі, хрысціянамі. А што гэта значыць? Яны цяпер не будуць супраць, каб Міндоўг яшчэ болей амацоўваўся. Яны нават просяць, каб ён супрацьстаяў крыжакам далёка ад сябе, на іхніх землях. А гэта што дае? Яно paija-позна па^прыяе Міндо^гу яшчэ брлей падпар^дкаваць Булевічы , Дзяволту , Рушкавічы , Дайнову , Нальшаны , a то і праз аўкштайтаў ды жамойцаў выйсці да Варажскага мора ... Убачыўшы нашу моц, веру, да нас яшчэ болей пагорнуцца Пінска-Тураўская і Берасцейская землі, яцвягі... А з такой сілаю будуць ужо не такія страшныя ні Даніла з Васількам, ні манголы!
Усяславу глыбока запалі ў розум і душу гэтыя словы і, сказаць шчыра, ад іх па яго целе ажно пабеглі халодныя мурашкі: гэта — зусім новая навагародская палітыка! Шмат тут усяго, як кажуць, на мяжы, на рубе і ўпрытык, што можа ўсё і не склеіцца, не знітавацца: як ні рабі гэта, дзе з крыжом і словам, дзе з бліном і мёдам, а дзе з мячом, усё роўна ад гэтага навостраць вушы ўсе суседзі і, канечне ж, не ўсе з іх будуць спакойна назіраць альбо спрыяць адзяржаўлівацца. Крыжакі, Полацак і Ноўгарад, Уладзіміра-Суздаль$кае княства, Чарнігаў, Галіцка-Валынская зямля, Куявія і Мазовія , а над усімі гэтымі супернікамі манголы — вось з кім, можа, прыйдзецца сутыкнуцца...
— Што на ўсё гэта скажаш, Усяслаў? — парушыў яго роздум Ізяслаў.
— Нялёгкую ролю і долю наказваеш ты мне, князь,— апусціў галаву ён.— Для ўсяго гэтага мала мець адну чалавечую галаву, a трэба сама меней тры. I несмяротныя. Каб адну адсеклі, а на яе месцы тут жа вырасла новая!
— Канечне, наперад усяго не прадбачыш, могуць быць самыя неверагодныя нечаканасці,— прамовіў Ізяслаў.— Але, думаеш, я
Булевічы — зямля на правым беразе верхняга цячэння Нёмана (мабыць, у тым ліку і мясціны каля хутара Балевічы Хатаўскога сельсавета Стаўбцоўскага райна).
Дзяволта — мабыць, зямля ў цэнтральнай і паўночна-заходняй мясцінах сбнняшняй Беларусі каля Ляхавічаў і Клецка.
Рушкавічы — мабьшь, зямля па суседстве з Турава-Пінскай зямлею.
Дайнова — зямля паміж Неманам і Віліяй, па р Котры межавала з Гарадзенскім княствам.
Нальшаны — зямля на паўночна-заходняй ускраіне Беларусі. Сталіца — Крэва(?).
Варажскае мора — Балтыйскае мора.
Куявія і Мазовія — польскія княствы.
выпадкова ці з-за тваіх прыгожых вачэй узвышаў, ушаноўваў якраз цябе? А калі ты ўлез у дугу, не кажы: не магу! Палкаводцам добрым ты ўжо стаў. А цяпер, дружа, трэба стаць і добрым дыпламатам ды палітыкам! Арлом! Арол жа, як ведаеш, мух не ловіць!
Што тут красамоўнічаць альбо гуляць? Князеў наказ ёсць найвышэйшая воля! Ды калі ўсё гэта для дзяцей і ўнукаў.
— Мендог, хоць узвысіцца, але будзе слухаць цябе. Без тваіх дружын ён ні тут, ні ў Літве не ўтрымаецца. Ты будзеш у яго дарадца, як Субедэй у Батыгі. Без цябе ён не павінен і кроку ступіць, усё рабіць толькі пасля тваёй ухвалы!
— Такім-сякім ваяром я стаў пры табе, князь. Без цябе мне не будзе такога апірышча.
— Хто ведае, дружа. Можа, без мяне яшчэ цясней згуртуюцца вакол цябе баявыя дружыны, тысяцкія, сотнікі, дзесятнікі, баяры, рамеснікі і купцы. Як казаў, перадам табе сваю віжавую службу, ключ ад нашай казны-скарбніцы, найперш ты ведаць будзеш, адкуль і як паступаюць да нас золата, серабро, медзь і бронза, а ўрэшце напішу такую, якая трэба табе, грамату-наказ. Адным словам, хочаш ці не хочаш, але мусіш зрабіць для сваіх дзяцей і ўнукаў тое, што трэба. Сам будзеш аб’яўляць Пагоню ...
— Ясна, князь,— падняў галаву і з падзякай зірнуў у вочы старому дбайцу Усяслаў.— Твая воля — вышэйшы для мяне наказ.
— Дзякуй, дружа. Веру: ты з аднадумнікамі ўстоіш і ў сумятні, і ў таўкатні, і ў крутаверцях розных, зысціш тое, што я, бачыш, таіў доўга нават ад цябе, але дзеля чаго жыву, часамі ўніжаўшыся перад кіеўскімі князямі, перад маладзейшым Данілам... Ну, а цяпер давай спусцімся з аблокаў высокіх на зямлю. Якія ты навіны маеш? Што хоча ад нас Міндоўгаў баярын Хвал?
— Літва — у вялікім руху, князь,— адказаў Усяслаў.— Хвал прыехаў з навінаю і просьбай.
— Слухаю, Усяслаў.
— Навіна, князь, такая: каля дзесяці літоўскіх князёў пойдуць па лупы пад Таржок і Бежыцу.
— А ці не вельмі парыўча?
— Здаецца, як і раней, тут полацка-менс^ая рука,— усміхнуўся Усяслаў.— Князь Брачыслаў памог зяцю пабіць крыжакоў на Чудскім возеры, але каб спрадвечны супернік Ноўгарад не амацоўваўся, наводзіць на яго Літву... Прапусціць праз свае абшары, a потым, калі трэба будзе, дык і прыкрые...
— Міндоўг таксама пойдзе?
— He.
Маецца на ўвазе: аб’яўляць вайсковы збор.
Гутарка ідзе пра тагачаснага князя Ноўгарадскай зямлі Аляксандра Неўскага
— Як жа ён утрымаўся, каб не пажывіцца? t
— У яго цяпер іншыя клопаты, князь. Куроны папрасілі яго памагчы ім адкінуць крыжакоў. Ён пытае нашай парады і просіць, калі будзе наша згода, пайсці разам з ім і мяне.
— А што аўкштойты і жмудзь? — запытаў Ізяслаў.
— Яны прапусцяць Міндоўга праз свае землі і, можа, нават дадуць яму невялікія атрады: якраз збіраюць новыя сілы супраць крыжакоў.
— А колькі вояў збірае Мендог?
— Тысяч за дваццаць.
— Сіла не малая, але... то ж,— прамовіў Ізяслаў,—добра, што Міндоўг жадае памагчы няшчасным супраць варвараў, якія пад сцягам Хрыста і цывілізацыі хочуць парабаваць нас усіх. Пераможа — набудзе славу, пацерпіць паражэнне — можа, нам зноў прыйдзецца ратаваць яго... Што да цябе, табе трэба быць тут. Ці ты думаеш іначай?
— He, князь. Распыляць нашы сілы не трэба.
— Але дай Мендогу даспехаў і зброі. Супраць цяжка абчапляных жалезам крыжакоў добра падыдуць нашы новыя цяжкія сякеры. Як мы з табой бачылі на свае вочы, якраз ад удараў такімі тапарамі і коні падалі ніц, і рыцары кланяліся нашай зямлі пад Драгічыным.
— Добра, князь,— згадзіўся Усяслаў.— Сякеры ёсць. Як і коп’і ды лукі. Цяпер пачынаем болып каваць і шабель. Яны падыдуць добра, калі, можа, прыйдзецца сутыкнуцца са шматлікай мангольскай конніцаю. 3 ёй лепш змагацца лукамі і шаблямі. Як перадаюць нашы віжы, і ноўгарадскі Аляксандр, і брат яго Андрэй якраз так пачалі пераўзбройвацца.
Ізяслаў змаўчаў з ухвалай: што ж, гэта ўжо найперш твой, ваяводскі, клопат. Мой жа, княскі,— знайсці табе на гэта золата, срэбра, скуры, лён, мёд, воск і зерне.
— I яшчэ, Усяславе,— прамовіў Ізяслаў.— He толькі пагарджай Расціславам, не толькі асаджвай. Больш хітруй, трымай яго пад пільным назіркам, a то і наблізі да сябе.
— He магу, князь,— апусціў галаву ён.
— Змажы. Каб перахітрыць Данілу, табе трэба найперш аблапошыць Расціслава і Раксану, каб яны добра не ўбачылі, што і як робіцца ў іх каля носа.
— Нялёгка іх абвесці вакол пальца.
— Абвядзі! Перагуляй!
К у р о н ы (куршы, корсь) — балцкае племя, жыло на Захадзе сучаснай Латвіі. Пазней разам з земгаламі склалі латышскую народнасць.
— Гэта самае цяжкае для мяне — гуляць ды прыкідвацца!
— Ведаю,— знайшоў сілы ўсміхнуцца Ізяслаў,— але палітыка, дыпламатыя без гэтага не бываюць. А без іх не абысціся нават са сваімі... — а потым, уздыхнуўшы: — Каб пагаварыць употай, адпачыць, можаш карыстацца маім загародным палацам. He трэба, каб ён пуставаў, траціў чалавечы дух.
— Я ж свой загародні дом маю.
— Які там твой дом!
— Хопіць мне і гэтага. Там мне ўсё дарагое і мілае: лес, Нёман, невялікае, але ўтульнае, цёплае жытло, цішыня.
— He будзь такі сціплы. He шыкуй, як Расціслаў, але цану сабе ведай. Ты — ужо не толькі ваявода, але і пасаднік, мой намеснік. Няхай і ўсе гэта бачаць.
— Як скажаш, князь, так і будзе,— здагадаўся ён.
— Я і кажу: карыстайся княскім па-княску. У гэтым штосьці ёсць сваё, непаўторнае і велічнае,— Ізяслаў уздыхнуў, а калі ён падняўся, каб пайсці і даць гаспадару адпачыць, дадаў: — Пакліч, дружа, усіх сюды. Я сказаў, каб сёння радцы затрымаліся ў грыдніцы.
Неўзабаве ўжо да князя зайшлі тысяцкія Бялян і Усяславаў зяць Васілёк (такую высокую пасаду ён са згоды князя і малой Рады даў яму на днях), ахоўнік пячаткі Звеніслаў, свяшчэннік Кірыла — ён, можна сказаць, ужо некалькі гадоў, пасля Батыевага нашэсця на Кіеў і далей, на захад, быў за біскупа туг, у Навагародскай зямлі, чаго не хацеў прызнаць за ім Кірыла—з Галіцка-Валынскай зямлі, які найперш з волі князя Данілы лічыўся мітрапалітам усяе Русі, не маючы на гэта блаславення візантыйскага патрыярха. Тым не менш само жыццё ўжо змушала мець біскупства на Навагародскай зямлі. I ўслед за ўсімі ўсунуўся Расціслаў — здаецца, яшчэ больш патаўсцелы, як і заўсёды ў пышным уборы, з вялікімі чырвонымі плямінамі на сытых шчоках. Мабыць, перажываў, што князь столькі гаварыў сам-насам з Усяславам, а іх гэтулькі ж не дапускаў да сябе.
— Радцы,— прамовіў князь да сяброў малой Рады.— Як бачыце, я змушаны адысці ад штодзённых турбот і клопатаў. Але мы не можам пусціць усё на самацёк у нашай зямлі. Ды яшчэ ў такі няпросты час. Нядаўна мы паразважалі з Усяславам, што і як рабіць нам далей. Цяпер майце Усяслава не толькі як ваяводу, але як і пасадніка пры мне, яшчэ жывым. Яго слова — мая воля. Святы ойча, дай пацалаваць усім крыж, каб я на свае вочы яшчэ ўбачыў, што лепшыя навагародскія мужы верныя мне, прызнаюць уладу Усяслава, на плечы якога цяпер кладзецца вялікі цяжар і якому вы павінны памагаць.
Як ён заўважыў, верны яму, невысокі, але плячысты Бялян застаўся спакойны, толькі пасвятлеў ягоны хмурнаваты твар; тонкі,
яшчэ як след неаплечаны і па-юнацку прыгожы Васілёк молада ажно засвяціўся ад радасці; важкі стары хітры Звеніслаў лагодна ўсміхнуўся (ён быў з тым, на чыім баку была перавага); высокі і худаваты, з велічнай сівой барадою, самавіты Кірыла ў белым клабуку і чорнай апратцы быў уважліва-непарушны (ён заўсёды сціплы, лагодны, праўдзіва-рэзкі), а вось у заплытых тлушчам вачах Расціслава ўсплыў з душы цяжкі цень. Расціслаў усміхнуўся, але разгублена, няшчыра, неяк яшчэ больш пацяжэў, але тут жа, адагнаўшы зайздрасць і скруху, апярэдзіў усіх і першы ступіў да біскупа, нахіляючыся да паднятага тым крыжа:
— Ва ісціну справядлівая і мудрая воля нашага слаўнага князя! За ім пакляліся на крыжы і іншыя.
— Дзякуй, радцы,— прамовіў Ізяслаў.— Цяпер мне будзе спакайней на сэрцы. Усе можаце быць вольныя, займайцеся сваім, a ты, святы ойча, застанься. Мы складзем з табой маю грамату-запавет, што ты, калі будзе твая згода, асвеціш, будзеш хаваць у сябе і некалі аб’явіш на вялікай Радзе, а то і на вечы...
Раздзел трэці
I
Пасля Вялікай Рады — а на пачатку яе біскуп Навагародскай зямлі Кірыла сказаў усім пра волю князя Ізяслава, каб ваявода Усяслаў быў цяпер і за пасадніка — Усяслава проста адпіхнуў ад усіх сёння незвычайна варухлівы баярын Расціслаў.
— Пачакайце! — заўшчуваў той багатых і знатных старэйшьін гуртоў залатнікоў, кавалёў ды купцоў з вакольнага горада. Тыя, даўнавата ўжо не трапляючы да князя, мабыць, хацелі больш уведаць пра новую навагародскую палітыку ды пагаварыць пра свае клопаты і турботы, a то і нечага папрасіць.
Усяслаў ведаў, што з тымі, хто мацуе Навагародскую зямлю, трэба паводзіцца абачліва і ўважліва, але Расціслаў вось не дапускаў іх адно да аднаго.
— He пра ўсё адразу, дайце пасадніку паразважыць! — той стаў паміж імі.— Яму цяпер трэба пра ўсё рупіцца! Спачатку я яму раскажу пра сёлетні хлеб, параімся, колькі чаго прадаць, а што на зіму пакінуць. Гаспадарка — найпершая клапатарка!
“Пачакай, хітрун! — падумаў Усяслаў.— Цяпер то я добра праверу, колькі ў нас зерня, лёну, мёду і воску ды куды і за што ўсё гэта ідзе! Гэта ж — нашы сякеры, мячы, коп’і, даспехі, а таксама серабро і золата!”
Уголас жа, употай падміргнуўшы высокаму старэйшыну злотнікаў, Вежы, род якога ўжо рамеснічае каля двух стагоддзяў:
— Шыкуйце сваю зброю, давайце знак воям — неўзабаве сам выведу іх у поле, у лес ды праверу, ці не затупіліся мячы і коп’і ды ці не аслабла ў апалчэнцаў рука?!
Знатныя людзі ведалі, што Усяслаў слоў на вецер не кідае, адчулі, што хутка пагамоняць з ім сам-насам, без Расціслава, дык з паклонам адступілі, а задаволены Расціслаў пачаў прыліпаць бліжэй:
— Скаржнікі! Заўсюды ім усяго мала, хоць багацей і за мяне, і за цябе, і за князя! Папусціліся мы ім, прыціскай іх, Усяслаў, мацней! He давай крактаць, вытрасай з іх больш у княскую казну, на вайсковыя патрэбы! Каторыя, як гэты Вежа, гардавусы. “Мы грошы даём, а князь іх толькі траціць!” He князь, бач, наш Гаспадар, a яны — гаспадары!
— Праўду ты кажаш,— думаючы пра сваё, прамовіў Усяслаў.— Трэба ўсім нам быць болей ашчаднымі. Трэба менш марнаваць дабра на гулі і ўцехі, а больш мацаваць нашу сілу.
Расціслаў стрэльнуў па ягоных вачах хітрым і дапытлівым позіркам маленькіх вочак: што замышляешты, супернік-пераможца? Хочаш усё, даверанае мне таксама, узяць пад свой строгі назірк ды змусіць усіх нас не выпіць нават чашы віна?
— Цяпер тут твая воля,— аднак уголас прамовіў нібы з пакораю.— Што загадаеш, тое і будзе. Уся ўлада ў тваіх руках.
— Мне не трэба ўсёй улады,— схмурыўся ён.—Я ведаю яе смак і сілу, але ведаю яе цяжар ды пагібель.
— Ад улады — ды вялікай — адмаўляецца толькі дурань. А ты маеш разумную і светлую галаву, дык і кіруй намі годна. Мы ж, твае паплечнікі, падтрымаем цябе пад локаць.
“He быў ты і не будзеш маім паплечнікам,— падумаў Усяслаў.— I локця майго не падтрымліваў і не падтрымаеш, бо ўвесь час бачыш мяне найперш на ражне. Але во хітруеш, паколькі мы цяпер без цугляў сваяка тваёй жонкі!”
— Калі ты такі добрапамысны для мяне, дык мушу сказаць табе шчыра адну рэч,— сказаў з ухмылкай Расціславу.
— Гавары. I, як кажаш, шчыра.
— Мяне вельмі хвалюе наша льняная гаспадарка,— загаварыў пра тое, пра што ўжо казаў і князю, і на Радзе, а цяпер вось чым хацеў найперш абклапаціць Расціслава-дворскага.— Вялікая наша турбота, што і полацкія, і наўгародскія ды чужаземныя купцы пачалі менш купляць наш лён і менш плаціць за яго.
— Я ж казаў і князю, і вам на Радзе: вінаваты купец Богуш,— шпарка апраўдаўся той,— прывёз там пазалетась хворае семя з
Ноўгарада. He толькі кветку, але ўжо і маладое лісце, сцябло есць льняны вусень. Ды псуе валакно ржаўка.
— Я не думаю, што Богуш — зламыснік. Трэба як найхутчэй лячыць і семя, і поле. А гэта — ужо найперш твой клопат. Нам без добрага льну не абысціся. Ён — наш надзейны прыбытак.
— Лечым, Усяслаў, але...— Расціслаў развёў рукі.— У Ноўгарадзе таксама не могуць пазбавіцца ад льняной злыбяды. А там жа славуты княскі лекар ажно з самой Іўдзеі! Абрагам!
— He трэба грэбаваць нечыім розумам, але і грэшна ды зламысна не абапірацца на мудрасць нашых сталых гаспадароў.
— He думай, Усяслаў, што я — нядбалец ці лянько,— нібы пакрыўдзіўся той.— Перажываю за гэта, баліць душа, князю, яго лекару, нашым старым гаспадарам вушы прагудзеў, але... Убілася ліха, не вывесці. Грэшны, ужо думаў: ці не спаліць усё хворае семя? Змяніць яго, поле, пацярпець сонцаварот-другі і ўзбіцца на здаровы лён.
— Час цяпер такі, што чакаць доўга няможна.
— Разумею, Усяслаў: час, як ніколі, трывожны,— уздыхнуў той.— Але і мае думы найперш пра нашу гаспадарку, пра нашу моц ды шчаснасць. Цяпер мы, дзяржаўныя мужы, павінны верыць адзін аднаму, памагаць. Ад гэтага толькі будзе толк, для нас усіх. Ды... Скажу табе шчыра, я ўжо і не помню, калі мы з табой разам сядзелі зачашай віна альбо медавухі... Усё ладзім ды не паладзім...
Усяслаў змаўчаў.
— Цяпер во якраз вечар, хадзем да мяне, пасядзім ды пагутарым па-добраму. Я — не гардавус. I ты не будзь ганаркі.
Усяслаў сумеўся: ён калі-нікалі ўжываў моцнае пітво, але не хацелася рабіць гэта якраз з Расціславам і ягонай Раксанаю. He былі яны шчырыя ды зычлівыя і не будуць.
— He грэбуй мной, Усяслаў,— чапляўся той.— He такі я ўжо благі, як ты часамі думаеш.
Усё ж слабы па натуры чалавек, здаўся Усяслаў, пайшоў разам са сваім злодырам, хоць добра ведаў, што не трэба верыць таму.
— Адпусці, Усяслаў, сваю варту,— цяжка трусіў побач і ўсцешана гаварыў Расціслаў.— У маім доме табе нічога не пагражае. Даю табе сумленнае баярскае і чалавечае слова.
Усяслаў не азірнуўся і не падаў ніякага знаку, помнячы занепакоены наказ Міндоўгавай сям’і,— старшы аховы Цішук з дружыннікамі ішоў ззаду моўчкі, а пасля засталіся ў Расціслававым пярэднім пакоі.
— Раксана! — радасна гукнуў з вітальні ў святліцу гаспадар.— У нас госць! Ды які!
Амаль тут жа тая выплыла ацяжэлай гускаю. У індыйскім яркім шоўку, абчапляная залатымі завушніцамі і бурштынавымі каралямі
на залатым ланцужку, яна пацалавала яго як самага блізкага чалавека і запрасіла ў святліцу ці, як яшчэ казалі, белую хату — прасторны пакой, атынкаваны і афарбаваны ў чырвоны колер, з зялёнымі палосамі па версе сцен, з лікамі святых Барыса і Глеба, з чужаземнымі дарагімі дыванамі на падлозе і на глыбокіх крэслах. ГІасярод пакоя, пад грувасткімі масянджовымі падсвечнікамі, стаяў масіўны круглы стол і ўжо, як на дзіва, быў не толькі засланы белым абрусам з чырвонымі карункамі знізу, але на ім ужо зіхацелі шкляныя рознакаляровыя, пазалочаныя ды з эмаллю, а таксама фарфоравыя, фаянсавыя талеркі і місы, а ў некаторых з іх была нават халодная закусь — марынаваныя грыбы з цыбуляй і алеем, смажаная рыба, адвараная ялавічына з морквай з яйкамі, нацёртая рэдзька са смятанай, сподкі з чорнай ікрою, якую лічаць за вялікі далікатэс і тутэйшыя князі, і замежныя каралі, талеркі з сырам, з воскам і мёдам, праснакі. А да ўсяго стаялі на трох ножках сярэбраныя падстаўкі,у якіх месціліся турыныя рогі — гладзенькія, пафарбаваныя ў чорны колер і з залатой акаймоўкай паверсе.
Усяславу стала ажно няёмка: значыць, яны ўпэўніліся, што ён усё ж зойдзе да іх.
— Колькі ж гэта, Усяслаў, ты не быў у нас? — аж заззяла Раксана.
Ён паціснуў плячыма, хоць добра ведаў, колькі часу не зазіраў сюды і чаму не меў да гэтага ахвоты.
Раксана пазваніла невялікім цёмна-жоўтым званочкам — у белую хату амаль адразу шпарка ўвайшла маладая пакаёўка з крышталёвым збанам вады і шкляной мядніцай ды з беленькім льняным ручніком на плечуку. Калі памылі рукі, Расціслаў запрасіў садзіцца за стол.
— Якое віно жадае шаноўны госць? — усміхнуўся, седзячы насупраць з Раксанаю.— Бургундскае? Рэйнскае? Алікант? Мальвазію? Франкійскае белае? Альбо каўказскае чырвонае?
“Набор як і ў княскім пограбе! — падумаў Усяслаў.— У мяне такога няма. Ды мая першаўвага да медавухі і ягадных ці рабінавай настоек”.
— Ці, можа, пад ікру і грыбы жадаеш моцную настойку? — аварожваў Расціслаў.— Гавары, якую? Перцавую? Анісавую? Ядлаўцовую? Палыновую? Што зажадаеш, тое і пададуць. У нас ёсць яшчэ такія-сякія старыя запасы.
“Дбаў і пра гэта. А я вось меў іншы клопат...”
— Вы, мужчыны, канечне, выпіце якой-небудзь моцнай настойкі,— каб спыніць мужа-хвалько, прамовіла Раксана.— А мне няхай пададуць бургундскага.
Расціслаў пазваніў — як толькі заявіўся ў шаўковым жупане з залатой абшыўкаю стольнік, паўтарыў тое, што сказала жонка.
Неўзабаве ўжо той наліваў перад Усяславам у рог падфарбаванага — па паху, мусіць, настоенага на палыне — пітва са шкляной цёмнай карчажкі, размаляванай замежнымі дзівоснымі (белымі, з доўгімі хвастамі і шыямі) птушкамі.
— Мая здравіца за цябе, Усяслаў, і за наша сяброўства ды за шчаснасць Навагародскай зямлі,— затым падняў рог Расціслаў і паднёс яго да Усяслававага.
— Будзь здаровы, заступнік наш,— паліслівіла Раксана, таксама падносячы свой келіх.
Калі выпілі і закусілі халоднай закускай, падстольнікі прыбралі ўжываныя нажы, відэльцы, талеркі ды сподкі і прынеслі на вялікіх сярэбраных узорыстых падносах новыя, а потым падалі масіўную, прадаўгаватую цёмна-зялёную жароўню. Калі знялі вечка, дык у жароўні паказалася ружавата-карычневая авечая тушка, што яшчэ шыпела ў тлушчы.
Расціслаў сам, крэкчучы, па праве гасціннага гаспадара і ў знак вялікай павагі адрэзаў з авечага кумпяка вялікі кавалак і падаў яго Усяславу, сам паліў гэты кавал шафрана-чарнаслівавай поліўкай — што-што, а застольнічаць, весці тут рэй той любіў і ўмеў. Як толькі ён сабраўся пачаставаць яго яшчэ адной настойкай, тут паказалася гаспадарова старэйшая дачка Дабраслава. Як і маці, сярэдняга росту, паўнацелая, чарнявая, прыгожая, праўда, толькі крыху з драпежнаватым выглядам тонкіх чорных броваў і вачэй. Яна сумелася, убачыўшы такога неспадзяванага для яе госця, хацела выскачыць адгэтуль, але яе затрымалі. Лепш сказаць, паспяшаўся гэта зрабіць Расціслаў:
— Усяслаў, ты не супраць, калі з намі пасядзіць і маладая баярыня?
— Калі ласка,— адказаў ён, ужо крыху захмялелы.
Дабраславу пасадзілі каля яго па правай руцэ, падалі ёй, як і маці, невялікі прадаўгаваты крыіпталёвы келіх.
— Давай, Усяслаў, вып’ем за нашых слаўных дзяцей,— зноў падахвоціў яго да выпіўкі гаспадар. Дабраслава ж толькі на міг падняла вочы і, хоць была смелая ды бойкая, як і маці, але тут жа адвяла спогляд. Нават нібы засаромелася і прыгубіла толькі глыток віна.
На гэты раз Усяслаў хацеў толькі адпіць з рога, але Расціслаў проста змусіў яго апаражніць усё. Пасля гэтага яму здалося, што ён, ацяжэлы ад настоек і багатых ласункаў, не сядзіць, а нібы адарваўся ад долу і плыве: рукі, ногі зусім звялі, ён стаў нязграбны — вось упусціў відэлец, абярнуў падстаўку з рогам дый, мусіць, усміхаецца Дабраславе блазнавата.
“He буду больш піць. Hi кроплі!” — загадаў сам сабе, але ён,
гэты загад, зусім не такі, калі цвярозы і разважлівы, ён нібы гуллівы.
— Чаму ты, красуня, не хочаш выпіць з намі, самымі знатнымі навагародскімі мужамі? — міжволі вырываецца ў яго да Дабраславы. Тая вось падымае галоўку з какошнікам, пазірае нясмела, але ў гэтай нясмеласці вялікая жаночая сіла.
— Я не магу піць,— адказала яна.
— Але з намі трэба выпіць,— зноў міжволі настоіў ён.
— Выпі, донька, са слаўным баярынам,— папрасіла Раксана. Ён жа гэтак уважыў нас.
— Адна? — запытала тая.
Расціслаў хапае карчажку, лье з яе ў ягоны рог. Ён замінае, адхінае рог — хмельная настойка льецца яму на рукі, на стол. Гэта, думае ён, пачынаецца ўжо звычайная як часта бывае сярод баяр, п’янка. Зрэшты, не такая яна ўжо рэдкая і сярод князёў. Хтосьці хітры і, мабыць, вераломны выдумаў жа, як вось такім чынам не толькі падвесяліцца, але і затуманіць розум, даць волю языку ці рукам, a то і страціць звычайны чалавечы воблік.
Дабраслава прыгублівае, ён зноў выпівае — і пад настойваннем Расціслава да канца,— хмель, блазнота і бяссілле яшчэ болей запалоньваюць яго.
Неўзабаве ён заўважыў, што адгэтуль неяк незаўважна зніклі Расціслаў і Раксана, ён тут толькі з Дабраславай. Каб памагчы галаве ўтрымацца, ён падпёр падбародак далонню і навёў позірк на суседку — не, гэта не Дабраслава, гэта маладая Раксана — белатварая, з гожай шыяй і поўнымі грудзямі, вабная ды спакусная. Чаго вось варты яе пранікнёны, поўны жаночай поклічнасці позірк! Здаецца, гэтая маладзіца зараз схопіць яго на дзіва ўчэпіста за запясце і, як некалі, вар’явата, ціскане ягоную далонь да сваіх тугіх грудзей і зашэпча: “Усяслаў, мае грудзі спакутаваліся без тваёй дужай рукі!. Ён будзе адсоўвацца, адрываць руку, а яна тут жа апынецца ў яго на каленях ды апячэ сваім целам... Ды што гэта? Жаночы твар паволі расплываецца і паўстае ў змяіную галоўку, а незнаёмыя вочы проста зняможваюць апошнюю сілу і волю...
“Канец!” — мільгае ў яго свядомасці.
Змяя штосьці гаворыць, нахіляецца, дакранаецца да ягонага плечука (Дабраслава казала: “Баярын, табе, здаецца, блага. Хадзем, я пакладу цябе на пасцель.”)Ад гэтага дотыку яго нібы пранізвае джалам. Ён падхапіўся, пасунуў цяжкі стол, а тое-сёе на ім і перакуліў (шкляны келіх упаў долу і пабіўся) і, спрабуючы ўстояць на ватніх нагах ды на нешта абаперціся рукамі, імтануў да вушака. Адразу за дзвярыма наткнуўся на Расціслава і Раксану, яны паімкнуліся ці падтрымаць, ці запыніць, але ён так вышчарыўся і, замахваючыся кулаком, ірвануў далей, што тыя са страхам адско-
чыліся, а ён выскачыў з вітальні ў баярскую грыдніцу, дзе, як паспеў яшчэ ўсвядоміць, упаў на рукі Цішука і дружыннікаў-ахоўнікаў...
2
Спаў, лепш сказаць, быў у забыцці доўга.
Калі нарэшце адплюшчыў вочы і вярнуўся да памяці — праўда, не зусім яснай, з вялікім болем, цяжарам у галаве, адразу ўбачыў паблізу сябе пры скупым святле далёкай свечкі Марылю. Тая скурчылася на падлозе і, здаецца, спала, паклаўшы голаў на край ягонага ложка. Калі паварушыў замлелымі нагамі, Марыля адхінулася і спрасоння, не зусім відушчымі вачыма ўгледзелася ў яго твар.
— Ачуняў?
— Ачуняў,— прамовіў ён, не могучы разабрацца, што цяпер: вечар альбо раніца. Акно вунь зацягнутае шаўковай начной фіранкаю, на дварэ ціха.
— Дзякуй Богу! — перажагналася Марыля, паднялася на ногі і села на блізкае крэсла.— Напужаў дык напужаў ты нас, гаспадар!..
Цяпер пачаў усвядомліваць: ён не проста меў сон здаровага чалавека, ён вылежваў і выдыхваўся пасля гулянкі ў Расціслава. Ды дзе там гулянка — папоішча было. Зусім не помніць, як апынуўся дома, вось тут, на пасцелі. Толькі цьмяна ўспамінаецца, як ён грузна падымаўся з-за стала, як са страхам адхінулася ад яго маладая Раксана — не, пачакай, не яна, а яе маладая дачка-ўдава, Дабраслава, Раксану ён адштурхнуў за дзвярыма святліцы, а потым... Нібы суцэльная, хоць ты выкалі вока, цемра. Ва ўсім свеце.
— Шмат я спаў? — запытаў у Марылі.
— Ноч, дзень і во яшчэ адну ноч.
— Дык цяпер раніца?
— Хутка пачне ўжо світаць, голуб мой.
— Я — не голуб, Марыля,— толькі ёй адной мог сказаць тоесёе з таго, што думаў і гняло душу.— Я — дзюдзя вялікая.
— Невінаваты ты, Усяслаў,— са слязьмі прамовіла старая жанчына і зусім нечакана бухнула перад ім на калені.— Я — вінаватая! Бі, a то і выганяй са свайго дома паскудніцу!
Ён спагадна паклаў на яе старэчы худы плячук, здаецца, усё яшчэ вялікую руку:
— Хіба ты мне падносіла келіхі, а я піў па тваім змусе?
— Ты не напіўся, голуб мой. Цябе апаілі.
— Кажу ж, я — дзюдзя.
— He! Цябе наўмысна захмялілі!
— Чаму ты так лічыш?
Марыля не паспела адказаць: у гэты час хтосьці заварушыўся, a
затым падняўся з глыбокага крэсла, што было за сталом у паўцемені. Любка. Падышла сюды. Апранутая, як і на дзень. У андараку і гарсэце. Праўда, занепакоеная, a то і засмучаная.
— Другую ўжо ноч не спіць, бедная,— пашкадавала яе Марыля.— Наплакалася дык наплакалася па табе, баярын.
— Сядзь каля мяне, Любка,— папрасіў ён.
Яна павагалася, не асмельваючыся пры Марылі паказваць, што яна і Усяслаў такія ўжо збліжаныя.
— Сядзь, калі гаспадар просіць,— загадала ёй старая.
Цяпер тая паслухала; калі прысела побач (праўда, апусціўшы вочы), Усяслаў узяў яе руку ў сваю і папрасіў:
— Выбачай мне, Любка...
Яна не забрала руку, але ўздрыгнула і ўсхліпнула.
— Баялася за цябе...— патлумачыла па-свойму ўсё гэта Марыля.— Усё дапытвалася: выжывеш ты ці не? Але, баярын, я хацела б расказаць табе тое-сёе... Няхай Любка ідзе, паспіць яшчэ крыху. Маладым патрэбен спакойны сон.
Любка памкнулася падняцца, але ён затрымаў:
— Гавары, Марыля, і пры ёй. Няхай усё чуе і ведае.
— Лепш, Усяслаў, пагаварыць без яе,— настойвала тая.— Яна яшчэ маладая. Ды і не ўсё ёй трэба ведаць.
— Што маладая, то гэта добра,— усміхнуўся.— А ведаць тоесёе і ёй трэба... Так што, Марыля, падымайся з каленяў, сядай на крэсла і гавары пра ўсё нам абоім.
— Твая воля, баярын,— паслухала старая.—А скажу я табе пэўна: цябе, голуб, ахмялілі.
— Але дзеля чаго? Каб асаромець?
— Горш, Усяслаў. Каб ажаніць з Дабраславай.
Любчына рука торгнулася ў ягонай далоні, а плечыкі яе ажно затрымцелі. Што ж, бадай, усё гэта праўда: упіўся б, страціў развагу ды памяць — завалаклі б на ложак, паклалі б побач голую Дабраславу і паклікалі б людзей у сведкі... Жах! Вось як мог бы ў сталыя ўжо гады трапіць у загадзя і хітра пастаўленую Расціславам і Раксанаю пляніцу! Сам заняволіўся б, Любцы пакалечыў бы жыццё! Але хоць крыху папікні Расціслава — адразу ж адхрысціцца: што ты, дружа, я не меў такога намеру! Залішне ты недаверлівы і запасочаны!
— Яны ж, ліхадзеі, наўмысна для сваёй чорнай задумы выбралі злы дзень,— злавалася на Расціслава і Раксану Марыля.— У гэтым месяцы, у кастрычніку, два вельмі нешчаслівыя дні: адзінаццатага і трынаццатага. Надта ж благі адзінаццаты. А ты якраз на яго пайшоў да злыдняў.
— Біскуп Кірыла даўно ўжо мне гаварыў: твая Марыля — не
хрысціянка, а паганка,—зноў сказаў ён з усмехам.—Патайна знаецца з чарадзеямі і варажбітамі, “чтааху” і “гатааху” з імі. Глядзі, Марыля, адлучаць цябе ад царквы і загадаюць утапіць у Нёмане!
— А хіба я не гаварыла табе ў жніўні, што не ў той дзень ідзяце з княжычам у паход? — апраўдалася за сваё тая.
— Пра тое больш ні слова! — загадаў ён.— Гавары пра іншае: за што вінаваціш сябе перада мною?
— Я — ліхадзейка! Я ж прадчувала, што такое можа быць, але не перасцерагла цябе. He ведала, як загаварыць з табою...
— Штосьці я цябе не зусім разумею, старая.
— Ды Раксана прасіла мяне, каб я ўгаварыла цябе ўзяць замуж яе Дабраславу!
— Вось яно што! — усклікнуў ён.— А ты? Памагала?
— He! —усхліпнула ўжо Марыля.— Але, кажу, не паспела цябе перасцерагчы...
— Дык вось як вы хацелі мяне ажаніць! — “пакрыўдзіўся” ён.
—Павер, сын мой, я гэтага не хацела!
“Канечне, яна не зводніца,— падумаў.— А я дурань! Знайшоў каму паверыць! Расціславу і Раксане! Што ж, няхай будзе мне яшчэ адна горкая навука!”
— Раксана — праўдзівая Лойма, чарціха,— Марыля ўжо зусім расхвалявалася.
— Чарціха, кажуць, непрыгожая, вусатая, а Раксана — красуня,— усміхнуўся ён.
— Але ў яе, як у чарціхі, вялікія, пад нос, цыцкі.
— Хіба вялікія грудзі не аздабляюць жанчыну?
— Чарціха яна!
— Ладна, няхай Бог карае яе ці не карае,— прамовіў ён.— Ты вось, старая, скажы пра іншае. Mary я ажаніцца ці не?
— Чаму не, ты ж яшчэ ў сіле мужчына,— адказала тая, выціраючы пальцамі пад вачыма слёзы.— Жаніся на здароўе, толькі не змяю, а добрую жанчыну ці дзяўчыну бяры. Каб яна табе не на бяду і гора, а на радасць была.
— Добрая парада. Матчыная,— пацешыўся ён і наўмысна мацней сціснуў Любчыну руку.— Дык каго ты вось параіш мне ўзяць за жонку?
— Воля твая, гаспадар,— адказала тая.— Цяпер ужо ні князь, ні баяры не змусяць цябе ўзяць нялюбую. Якую зажадаеш, тую і мецьмеш.
— Што ж,— пацвеліўся,— ажанюся. Што вось, Марыля, скажаш, калі папрашу стаць маёй жонкай нашу красуню, Любку?
“Лічыць” і “варожыць”.
— Жартуеш са старой,— махнула рукой тая, паднялася з долу і пашлэпала да бліжэйшага крэсла.
— Зусім не жартую,— сказаў ён, адчуваючы, што Любка зацішылася, a то і нямее ад дзявочага сораму і страху.
— Я хацела, баярын, пагаварыць з табой без яе,— прамовіла Марыля, па-ранейшаму маючы ў думках сваё.— Але калі ты пакінуў яе тут, дык дяхай слухае.
— Кажы, Марыля,— падахвоціў ён.— Усё, што турбуе, гавары.
— Скажу я адно: песціш ты яе, Усяслаў...
— Ну-ну,— яшчэ болей натхніў,— Якія мае грахі?
— Я не кажу, што ты — ліхадзей. Але хіба ёй, падумай добра, такія беленькія ручкі мець, такія шыкоўныя ўборы насіць? Нашто ты яе гэтак срэбрам і золатам абчапляў?
— Няўжо, Марыля, яна, статная і гожая, не вартая шоўку, аздобаў усялякіх?
— Вартая, Усяслаў,— уздыхнула старая.— Але яна — не баярыня. Воява дачка. Ёй, як і нам усім, трэба ўсё сваё, простае. Іначай сапсуецца. 3 добрага ж цеста добрая паляніца, а з дзеўкі добрая і маладзіца!
— Дык што ты мне параіш?
— Пакуль яна не спесцілася, аддавай яе замуж за воя, за Любаміра. Дзяцюк аж млее па ёй.
— Позна, Марыля,— ужо сцішана і сур’ёзна адказаў ён.
— Чаму — позна? Любамір возьме яе хоць сёння.
— Наш люд, Марыля, добра кажа: “Хлопец на каня сядае, а дзеўка родзіцца і паспявае яму”. Вось і Любка паспела старэйшаму.
— Каму ж гэта?
— Хіба я не казаў ужо табе пра гэта? — усміхнуўся ён.— Мне!
Любка ўнурылася, а старая, наадварот, ускінула галаву, намагаючыся ўбачыць: жартуе ён ці не? А можа, узіралася на Любку: тая кахае яго альбо мусіла паддацца?
— Гэты скарб, Марыля, ужо мой,— ён пацягнуў Любку бліжэй да сябе.— I пакуль жыць буду, нікому яго не аддам. Тьі згодная, каб Любка стала гаспадыняй дому?
Марыля апусціла галаву. Цяжка было разабрацца, што ў яе на душы.
— Чаго замоўкла, старая? He радая, што мы з Любкай злучаем свае лёсы?
— Нечакана ты ўсё рашыў, Усяслаў,— адказала яна.
— Чаму — нечакана? Хіба я сам не гадаваў яе для сябе, для новай сям’і? Хіба ты не аддавала ёй сваю душу? Калі цяпер яшчэ блаславіш нас, дык гэта будзе для мяне матчына блаславенне.
— Сыходзьцеся, жывіце разам,— прамовіла тая.— Ты будзеш яе шанаваць, яна будзе табе вернай. Але...
— Што — “але”?
— Але зведае яна баярскую зайздрасць і помсту...
— Няўжо я не здолею абараніць сваю жонку?
— Дай вам Бог шчасце! — перажагналася Марыля.— Можа, з усіх нас хоць Любка пажыве па-людску, зведае радасную жаночую долю.
Старая паднялася з крэктам і пакінула іх удваіх у ягонай спальні.
— Вось што трэба мне табе сказаць...— Ужо днём запыніў на двары Усяслаў дружынніка Любаміра, маладога, але рослага чарнавалосага воя. Захваляваўся, але заадно быў і рашучы, нават паўсвядома шукаў злосці.— Ведаю: ты заляцаешся да Любкі... Позна. Я сам хачу ўзяць яе замуж.
Звычайна смелы, нават дзёрзкі хлапчына-прыгажун аталапеў — падняў на высокі лоб густыя чорныя бровы, выцягнуў кірпаваты нос і паўразявіў нешырокі, з поўнымі вуснамі рот, паказваючы роўныя белыя, як часнок, зубы.
— Чуеш? — грозна запытаў ён, адчуваючы ў гэтую хвіліну непрыязнь да свайго воя з-за таго, што той такі малады і статны.
Любамір пазіраў усё няўцямліва і ад разгубленасці замыліў ніжняй губою.
— He чапляйся і не спрабуй павярнуць усё на сваё! — загадаў Усяслаў, сам здзіўляючыся, што можа быць гэтакі жорсткі з-за Любкі. Нібы тая — апошняя яго надзея, радасць і ўцеха, за што ён павінен змагацца з апошніх сіл.— Што да тваёй службы ў мяне, глядзі сам. Хочаш — служы, хочаш — перайдзі да іншага баярына.
Ашаломлены дружыннік так нічога яму і не адказаў, толькі схіліўся ў паклоне, калі ён адыходзіў.
Пазней, сустрэўшыся з Любкай, Любамір, поўны роспачы і крыўды, ужо не кінуўся ёй напярэймы, не развёў рукі, толькі зларадна скрывіўся:
— Баярыня!
Любка, падняўшы галаву і настырчана выставіўшы высокія грудзі, зусім не сумелася (к гэтаму часу бацькі блаславілі яе і Усяслава, дык яна перажыла ўжо сорам і боязь), зірнула ў вочы свайму залётніку спакойна, нават са спачуваннем: па характары была яна не злая, не гнеўная і не паганая.
— Са мной падражнівалася, а з баярынам гуляла!..— Папікаўабражаў Любамір, у якога любасць раптоўна змянілася на варожасць. Ён ўжо не ззяў вачыма, што бачыў яе гнуткі стан, а іскрыўся непрыязнасцю.
— Я ніколі і нічога табе не дакляроўвала,— не ў свае гады стала
адказала яму Любка,— дык не маю ніякай віны перад табою. Калі ж ты сам чаго хацеў, дык я табе ў вочы казала: не чапай мяне.
— Ён жа стары для цябе,— Любамір у запале асмеліўся кінуць цень на гаспадара-баярына.
Адчуўшы крыўду — не за сябе, а за Усяслава— Любка тут жа напала:
— Вось як ты любіш свайго гаспадара!
—А калі гаспадар мне жыццё калечыць?! — вар’явата ўсклікнуў той.
— Эх ты! — папікнула з болем.— Як толькі твой язык паварочваецца такое гаварыць? Баярын не толькі нас, а ўсю нашу зямлю трымае, а ты!..
— Пагналася на багацце! — не слухаў яе і не сунімаўся той.— Радавітай захацела стаць!
— He будзь такі зласлівы,— яна не пакрыўдзілася, нават шчыра папрасіла.
—А ты раскажы пра ўсё яму! Няхай садзіць мяне ў поруб! Сячэ бізунамі на канюшні! Альбо прывяжа ў лесе да дрэва і пакіне на галодную смерць!
Яна адчула, што гэта выкрыквае рэўнасць, паспачувала:
— Прашу цябе: не вінаваць яго, не лі бруд на мяне. Так ужо выйшла: я — яго. Да самай смерці.
Любамір, пачуўшы, што і як яна гаворыць, ацішыўся, а тады ці то са здзіўленнем, ці то са смуткам запытаў:
— Няўжо ён табе больш любы за ўсіх іншых?
— Больш.
— А што ты рабіла б, каб Расціслаў і Раксана змусілі яго ўзяць іхнюю Дабраславу? Пайшла б тады за мяне?
Любка адвяла вочы:
— Я тады ўтапілася б у Нёмане...
3
Усяслава вывелі з задумення чыесьці блізкія ўжо крокі. Ён азірнуўся: да яго паволі, спакойна, але зусім без непадступнай велічы крочыў іхні вярхоўны святаслужнік Кірыла. Чамусьці сёння ён, высокі, худы, з доўгай, па грудзіну, амаль белай барадою, у новым чорным карзне і белым клабуку, але не выпешчаны, як іншыя біскупы, здаўся вельмі старым і нядужлівым.
Усяслаў адразу ж павярнуўся і з пашанотай схіліў галаву — Кірыла, як і заўсёды, проста мусіў прыпадняць блеклую, з доўгімі паджоўклымі пальцамі руку і падставіць яе пад ягоныя вусны.
— Выбачай, дружа, калі перапыніў пасадніцкія думы,— калі
Усяслаў выпрастаўся, зусім па-мірску прамовіў той, пацёр азяблыя цяпер, у кастрычніцкую слоту, рукі.
Усяслаў цёпла зірнуў у невялікія, глыбока запалыя і нібы выцвілыя, без жывой іскрынкі вочы біскупа, заадно заўважаючы, што ягоны некалі прадаўгаваты нос цяпер завастрыўся, а тоненькая і нібы без крыві, толькі сям-там з чырвонымі крапінкамі скура на шчоках абцягнула пашчэнкі, а паўнаватыя калісьці губы звузіліся і пасінелі. Ды Кірыла гаварыў усё яшчэ гучна і меў немалую духоўную моц, мог не проста ўспыхнуць, але абрынуць на нягоднікатакі дакор ці гнеў, што з-за гэтага яго пабойваліся як смерды, дружыннікі і іхнія начальнікі, так і баяры. Ён нікога не абражаў і не крыўдзіў, але мог і ўмеў гаварыць кожнаму непахлебна, горкую праўду. Найперш ён, да слова, утаймоўваў баяраў Расціслава і Раксану, калі тыя, бывала, маючы падтрымку галіцка-валынскага валадара, дзёрзка паводзілі сябе з князем Ізяславам.
— Я збіраўся ісці да цябе, ваша правялебнасць,— прамовіў Усяслаў вельмі пачціва, каб добра пачулі гэта застылыя ля блізкай крапасной брамы дружыннікі-вартаўнікі.— Ды вось затрымаўся тут.
— Як разумею, ваявода і пасаднік якраз тут бачыць слабое месца ў абароне нашага замка? — запытаў Кірыла і перавёў позірк на блізкі абарончы вал, дзе была высокая, з абчасаных дубовых плашак і змацаваная жалезнымі паясамі брама, а вышэй і абапал яе, за тоўстымі шуламі, быў земляны насып, абкладзены камянямі. На ім, знадворку в^льмі высозным, бадай, непрыступным, ледзь не да дзесяці сажняў угору, стаялі яшчэ высокія, не дастаць рукой нават самаму выцягламу чалавеку, драўляныя сцены-гародні.
— Але, якраз тут вораг можа прарвацца ў наш дзядзінец,— цяпер ціха, каб не чулі вартавыя, адказаў ён.— Трэба спешна перарабляць гэты ўваход. Пакуль тут гэтыя брама і шулы, што састарэліся ўжо, нам няма поўнай бяспекі. Трэба пабурыць гэта і замест яго пабудаваць высокую, шматпавярховую і шырокую тоўстую мураваную вежу-браму, каб яе ніхто нічым не пратараніў і не падарваў.
— Лічыш, нам не ўсцерагчыся ад чужой асады і атакі?
— Нават больш — яны непазбежныя...
Кірыла сумотна і нервова захітаў галавою. Каго могуць парадаваць хуткія беды?!
— Найпершы наш цяперашні клопат — зрабіць дзядзінец непрыступным, абнавіць, папоўніць тайны спрат ежы і пітной вады на многія месяцы. А для гэтага не варта шкадаваць ні срэбра, ні золата з княскага скарбу...
С а ж а н ь — крыху больш 2 м
— Мудра думаеш, як сталы дзяржаўны муж,— пахваліў яго Кірыла, які, можна сказаць, быў іхнім казначэем.— Князеў наказ спаўняеш па-дзелавому...
Кірыла замоўк, але Усяслаў добра зразумеў: князь спавядаўся таму пра тое, пра што гаварыў з ім. Ясна, вярхоўны святаслужнік не супраць іхняй задумы.
Выйшла так, што яны, князь і Усяслаў, і Кірыла былі не толькі па-чалавечаму прыязныя. Яны спрыялі яму, сыну ўраджэнкі тутэйшых мясцін, заявіцца тут паволі, год за годам, амацавацца і заснаваць біскупства на Навагародскай зямлі (праўда, памагчы яму здабыць большы, архібіскупскі, сан не здолелі: калі галіцкі Кірыла, каб лягчэй стаць мітрапалітам усяе Русі, нехаця згадзіўся на асобнае навагародскае біскупства і на амаль свайго,па маці, навагародскага біскупа, дык на большае ўзвышэнне іхняга Кірылы, зусім не рабалепнага перад ім, уладным, не дае згоды). А ён, біскуп Кірыла, спрыяе ім трымаць у паслушэнстве падначаленых святаслужнікаў, сярод якіх нямала галіцка-валынскіх прыхільнікаў, увесь навагародскі люд, памагае і на Радзе, і на вечы праводзіць іхнюю палітыку.
— “To не море топнть кораблн, но ветрн,— словамі Данілы Заточніка загаварыў далей Кірыла,— не огнь творнть ражеженне железу, но надыманне мешное; тако же н князь не самь впадаеть вь веіць, но думіш вводять. 3 добрым думцею думая, князь высока стола добудеть, а с лнхнмь думцею думая, меншего лншень будеть”.
—Я, бедны розумам, так зразумеў, што ты, ваша правялебнасць, хваліш мяне,— зусім без гульні сказаў Усяслаў.— Аднак трэба найперш хваліць мудрасць нашага князя. Я — выканаўца ягонай волі. Да ўсяго грэшнік вялікі..і цяжка ўздыхнуў.
— “Вскую печална есн”, сын мой? — ахаладалы і нядужлівы Кірыла пасміхнуўся з ягонага пакаяння. А з усмешкаю ўвачавідкі ажыла сіла, дужасць і моцнага духам старога.— Хадзем у храм, паспавядайся, аблегчы душу сваю, муж дзяржаўны і раб божы.
Яны рушылі да блізкага невялікага і невысокага трохапсіднага, з вапняковых бела-шэрых кубоў, з шырокай і плоскай абпаленай чырвонай плінфы, з трох бакоў абкружанай галерэяй прыгожай, з бліскучымі і ў слоту крыжамі царквы, якую пабудавалі ў мінулым стагоддзі полацкія дойліды, спалучыўшы візантыйскую пышнасць і сваю, полацкую натуральную і вабную прастату з тутэйшых каменняў і цэглы, па-свойму прыдуманай муроўкі, дзе чаргаваліся заглыбленыя і высунутыя наперад рады плінфы і цешыў вока прыемны двухколер.
Царква цяпер, у будні і хмурны дзень, была не зіхоткая і не ўра-
чыстая, сцішаная: у ёй скупа мігцелі толькі дзве свечачкі, астатнія, што былі на сценах пры абразах і на падвешаных да столі срэбраных свечніцах з пазалочанымі ланцугамі, не грэлі, дык абчасанае навошчанае сасновае і дубовае дрэва, што звычайна, пры святле, давала тут адмысловыя бляск і цяпло, мазаіка малых і вялікіх абразоў, велічны і строгі Саваоф і блакітнага і золатазоркавага купалу, суровыя і магутныя сівабародыя старыя на пасадах, за якімі цясніліся ў гурце белакрылыя юнакі, а таксама жаласныя абарваныя грэшнікі, пакліканыя трубой на Страшны суд (пры святле можна сярод іх пазнаць знаёмыя твары тутэйшых былых паганых баяраў, купцоў, старастаў),— дык вось цяпер усё гэта было ахутана своеасаблівым, халаднаватым царкоўным паўзмрокам. Але і паўзмрок не меншыў, а яшчэ большыў адменны велічны Дух, што навейваў суцішак, одум, пакаянне, даваў новую веру і духоўную моц.
Перад акенцам спавядальні, як і належыць кожнаму верніку, кім бы ты не быў, Усяслаў апусціўся на калені на пастаўленым услончыку, апусціў позірк на біскупаву сівую ад валасоў і белую ад малакроўя шчаку і на вялікае блеклае вуха, бачачы ў ім знаёмыя доўгія белыя валасінкі.
— Дык якія твае грахі, сын мой?
— He магу, святы ойча, устояць перад зміем. Вось і на днях заманіў мяне дадому баярын Расціслаў, наставіў усяго на стол, і я не ўтрымаўся, брыдка напіўся. He толькі страціў развагу, але і чалавечае аблічча.
— Я чуў, што ты праз шмат гадоў зайшоў да яго і што, сапраўды, быў п’яны,— падаў голас Кірыла.— Што я магу сказаць? Толькі словамі Сіраха: “Віно карыснае для чалавечага жыцця, калі будзеш піць яго ўмеру”.
— Я піў не ўмеру. Ды, лічу, Расціслаў загадзя падсыпаў у моцныя настойкі соннага парашку. Каб зваліць мяне з ног, пакласці на ложа з яго дачкой Дабраславай, паклікаць баяраў, цябе і паказаць ўсё гэта...
— I для чаго мог быць яго такі замысел? — па-зямному шчыра пацікавіўся Кірыла.— Каб асаромець цябе?
— Каб пачапіць мне на шыю сваю распусніцу і каб трымаць мяне ў сваіх руках, а гэта значыць і ў руках галічан і валынцаў.
— Які бязбожнік! — абурыўся Кірыла.— Паганец! Напраўду, добра мудрыя людзі кажуць: не жывёліна ў статку каза, не звер сярод звяроў вожык, не рыба сярод рыбаў рак, не гпушка сярод птушак кажан, не муж сярод мужоў, калі над ім жонка ўладарыць, не жонка сярод жонак, калі блудзіць з іншымі, не праца сярод работы — для жонкі даніну дастаўляць! Ведама: Расціслаў — папіхач у Раксаны...
— Я не ведаю, хто з іх вінаваты больш, а хто менш. Я не столькі
скарджуся на прычыненую абразу, колькі дакараю сябе, ваша правялебнасць. He павінен быў я ісці ў той дом, нічога не браць з багатага, але паганага стала.
— Грэх гэты ты хутка замоліш, сын мой, бо ён, гэты грэх, не такі ўжо вялікі.
— Затое, святы ойча, другі мой грэх большы.
— Я слухаю цябе, сын мой.
— Я спакусіў чыстую і высакародную душу...
— Патлумач, што тут і да чаго...— папрасіў Кірыла.
— Я спакусіў нязганеную, цнатлівую дзяўчыну, святы ойча...
— I хто ж не ўстояў перад такім спазорным мужчынам, як ты? Галіцка-валынская альбо літоўская баярыня? Ці якая-небудзь маладая польская шляхцянка-бежанка?
— He, ваша правялебнасць. Я абжаньчыніў сваю пакаёўку. Цішукову дачку, Любку.
— Угаварыў ці ўзяў сілаю?
— Угаварыў.
— Засумаваў па жанчыне, не стрымаў жывую яшчэ пажаднасць?
— Гэтак і не гэтак, ваша правялебнасць.
— Дык што хочаш ад мяне: пакаяцца і папрасіць дазволу выгнаць яе з твайго дому ці, як робяць баяры, хуценька аддаць яе замуж за якога-небудзь дружынніка?
— He. Любка да вялікай спадобы мне...
— Слоў няма: яна простая дзяўчына, але красой сваёй можа зацьміць многіх сваіх і чужаземных баярыняў ды князёўнаў. Але...
— Я шчыра і моцна кахаю яе, дык хачу жаніцца з ёю.
— Ты, баярын, ваявода-пасаднік, першы пасля князя навагародскі муж, жадаеш узяць замуж дачку нядаўняга смерда? — здзівіўся Кірыла.
— Жадаю і мару. Я ж — не стары яшчэ мужчына, а яна, як ты добра сказаў, маладая і красы незвычайнай... Хачу жаночай шчырасці, любові, дабрыні, цяпла, быць мужам і бацькам, шчаслівым сем’янінам, бо дагэтуль, сам ведаеш, такога я не зведаў!
— Я разумею цябе, Усяслаў,— уздыхнуў спавядальнік.— Золата плавіцца агнём, а чалавек — напасцямі. Пшаніца, добра змолатая, дае чысты хлеб, а чалавек у вялікім смутку дасягае розуму сталага, a то і мудрасці. Ты зведаў шмат напасцяў і смутку, стаў мудры. Сказана: не павінны напасці, смутак, горнасць быць заўсёды, бо як моль апратку есць, так скруха доўгая — чалавечае нутро, лепш сказаць сэрца і душу. Калі ж хто паможа чалавеку ў бядзе і горы, у суме, усцешыць, узрадуе, a то і ашчаслівіць, то як вадой сцюдзёнай напоіць яго ў спякотны дзень. Дык гэтая Любка ажывіла цябе пасля жалобы?
— Ажывіла, ваша правялебнасць. Спачатку думаў, што люблю
яе, як дачку сваю. Ды нядаўна зразумеў: не, кахаю яе, як жанчыну, жадаю, як жонку.
— Усцешваеш і трывожыш заадно ты мяне, Усяслаў.
— Чаму, ваша правялебнасць? Што — я ўжо не маю права на жанчыну, на сям’ю?
— Маеш, як і кожны зямны, здаровы чалавек,— уздыхнуў Кірыла даволі працягла.— Але...
— Ты не можаш блаславіць нас і пашлюбаваць? — занепакоіўся ён.
— He ўхваляць цябе, дружа мой, ні князь, ні Рада і баяры, a то і дружыны. Ты ж чуў толькі што, каго я называў тваёй суджанай. Так жа, павер, думаюць і іншыя, нават больш — захочуць, каб жаніцьбай сваёй ты, наш гонар і наша апірышча, падумаў не толькі пра сябе, але найперш пра ўсю Навагародскую зямлю. А для гэтага мала жаніцца з дачкой простага дружынніка...
— Ведаю. Усё ведаю, ваша правялебнасць,— сказаў Усяслаў усёй душой.— Але цяпер, сталы, буду непахісны: толькі Любка будзе маёй жонкай. Калі не законнай, царквой і Радай дазволенай, дык тайнай. Іншай жанчыны не будзе побач са мной на ложы! Ды Любка пачала ўжо насіць маё семя... Так што, ваша правялебнасць, накладзі на мяне суровую кару за тое, што ўзяў любае мне цела да шлюбу, але блаславі нас на шчасце.
— А Любка? Кахае цябе?
— Можаш, ваша правялебнасць, сам запытаць яе пра гэта. Я ж веру: пакахала і яна мяне, хоча быць маёй жонкай.
— Што да мяне, Усяслаў, дык я не магу не блаславіць сэрцы, што кахаюць, імкнуцца адно да аднаго ў дабрамыснасці.
— Дзякуй, вялікі дзякуй, ваша правялебнасць. Ты ратуеш Любку ад сораму і ганьбы, а мне — мой гонар, маё імя, спрыяеш, каб я жыў паўней, як і ўсе людзі.
— Мне, Усяслаў, застаецца толькі паўтарыць тое, што мудра сказана ўжо: “Добра жена венець мужу своему н безпечалне”. Веру, што красуня наша будзе сардэчнай і душэўнай, вернай табе жонкай. Дык пладзіцеся і размнажайцеся, доўжыце род чалавечы і праведны. “Род правынхь благословлться,— рече пророкь,— л семя юсь вь благословленлл будеть”.
— Дзякуй, вялікі дзякуй! — Усяслаў ад радасці і падзякі прыпаў вуснамі да біскупавай рукі.
Той жа, калі адспавядаў, назначыў сваю кару і прычасціў, папрасіў яшчэ застацца:
— Хадзем, пасаднік, пакажу табе тое, пра што ты і Рада ведаеце, але што цяпер павінен убачыць сваімі вачыма.
Усяславу прыходзілася быць не толькі ў храме, але і ў царкоўнай рызніцы, у склепе ды ў падвале (у рызніцы былі царкоўнае
начынне і Кірылавы ўборы, у склепе — княскія ракі-дамавіны, a далей, у падвале,— сховы на выпадак пажару ці варожай аблогі, a таксама бочкі з ежай і крамянёвай, заўсёды пітной вадою. Тут, у падвале, ён нават ведаў тайны ход наверх, за дзядзінец); цяпер Кірыла, замкнуўшы царкву знутры і ўзяўшы запаленую свечачку, павёў яго па знаёмых сходках у вымураваны і абкладзены гладкімі камянямі цёмны падвал, куды ніколі не даходзілі ні нябеснае святло, ні зямныя гукі, дзе панавала падземная цішыня, у якой былі вельмі гулкія чалавечыя крокі і нават шэпт, востра адчуваўся водар сырога пяску, вапны, камянёў, павуціння і дрэва ад паліц і бочак.
У праходзе — доўгім, таямнічым і нават трошкі страшнаватым,— каля сцяны з найбольш вялізнымі камянямі, перад спратам, Кірыла нечакана запыніўся.
— Запомніў, колькі крокаў прайшоў? — усміхнуўся.
— Не,— шчыра прызнаўся ён, хоць ведаў, колькі трэба ісці да спрата.
— Трэба будзе, дружа мой, добра запомніць. Якраз тут — патаемныя дзверы ў камору, дзе княскі скарб. Паспрабуй сам разгадаць таямніцу.
Усяслаў узяў пададзеную свечачку, падыйшоў з ёю спачатку да левай сцяны, пасля — да правай, прыгледжваўся да выцэментаваных пазоў паміж камянямі, стукаў па іх, прыкладаў вуха, намагаючыся адчуць, дзе глухі, а дзе больш гучны гук, нагінаўся, укленчваў, абмацваў выкладзены плінфай дол, стукаючы і па ім, але дарма, ніякага сакрэту адгадаць не змог.
— Каб гэтая тайніца была далей, у нашым спраце, дык яе лягчэй было б знайсці і якому нашаму ліхадзею, і прышламу ворагу,— прамовіў Кірыла, супакойваючы яго за няўдачу.—Там бы запыніліся і шныпарылі б. I ўрэшце апаролі б. Тут жа, у праходзе, усе будуць ісці далей і чакаць, што там, наперадзе. Глядзі, вось куды трэба націснуць...
Той нагнуўся, упёрся адной рукой на верх, а другой знізу на, здавалася, звычайны камень — той разам з некалькімі камянямі падаўся ў сцяну, паказваючы няроўную, па форме камянёў, нішу, a потым гэтая цяжкая глыба лёгка пасунулася па жолабе ўлева, агаляючы краты з тоўстых, амаль у мужчьінскае запясце, жалезных пераплеценых калоў, за якімі была прасторная камора.
Кірыла прасунуў знізу праз адтуліну ў кратах руку, мабыць, націснуў там на штосьці на адным з перакрыжаванняў, бо вось ужо лёгка пасунуў браму, але ўправа ўжо, у выемку, што была між дзвюма тоўстымі сценамі.
— Тут— і сховы для княскай сям’і ды радцаў, і княскі скарб ды яшчэ адзін спрат ежы, пітва,— сказаў Кірыла, прапускаючы яго, сапраўды, у вялікую вымураваную камору, дзе стаяла нямала ака-
ваных бліскучым, нержавейным жалезам драўляных скрыняў, бочак, было нямала тапчаноў і сталоў, паліц з пасудай і свечкамі.— Тут — і яшчэ адзін патаемны ход за дзядзінец, у тое месца, дзе ты, ваявода, павінен у ліхую часіну трымаць напагатове коней, вояў і запас ежы ў далёкую дарогу...
Сапраўды, ёсць далёка за дзядзінцам адна непрыкметная мясціна сярод даўняга, зарослага кустоўем і дрэвамі кургана-могільніка, дзе па княскім загадзе ён мусіць тады, калі вораг здолее ўварвацца ў дзядзінец, мець свежую конную дружыну там, за крэпасцю. Значыць, ён, гэты тайны ход, быў ужо і раней, перш чым пачалі будаваць тут царкву. Яго, мабыць, употай выкапалі па волі яшчэ князевых прадзедаў, хоць, дзякуй Богу, ім яшчэ не было патрэбы пакарыстацца. Іначай ягоны бацька-ваявода, перадаючы яму навагародскія таямніцы, сказаў бы і пра гэта. Ці той не мог даверыць усяго нават яму, сыну? Можа, і так: прыйдзе час — уведаеш тое, што трэба табе знаць.
— Вось тут, Усяслаў,— Кірыла перапыніў яго думы і паказаў рукой на драўляныя скрыні,— наша золата, срэбра ў злітках і замежных манетах, бурштын, іншыя каштоўныя камяні, бранзалеты і пярсцёнкі тонкай работы. Усяго гэтага хопіць не толькі на задуманую табой мураваную вежу-браму, але і на большае, што можа спатрэбіцца Навагародскай зямлі. Дзе яно дастаецца і якімі сцежкамідарожкамі сюды трапляе, пра гэта ведае мала хто: князь і некалькі купцоў старэйшыны Богуша. Цяпер будзеш ведаць усё і ты. Але тут не ўвесь навагародскі скарб. Ёсць ён і ў Богуша ды ў яго купцоў, у старэйшыны залатнікоў Вежы, у гарадзенскага, ваўкавыескага, у слонімскага князёў, купцоў і залатнікоў. Ты, пасаднік, будзеш мусіць траціць нямала на патрэбы Навагародскай зямлі, але будзеш павінен і дбаць, каб вялікакняская казна не толькі не пусцела, а папаўнялася. А гэта значыць, што будзеш не толькі чэрпаць адсюль, але і браць ад тых, каго я толькі што назваў. Яны могуць крактаць, нават плакаць, што абяднелі, не могуць шмат даць нават на патрэбы ўсёй Навагародскай зямлі, але ты павінен будзеш быць цвёрдым і ўмець настояць ды прыціснуць тых, хто мусіць папаўняць казну, але хто намагаецца праз гэта весці сваю палітыку, нават князя спажываць для сваіх інтарэсаў...
— Ды не раз і не два бачыў, як прыходзілася князю Ізяславу збіраць, на патрэбу ўсёй Навагародскай зямлі, золата і срэбра, скуры, мёд ці валакно,— пахітаў галавой Усяслаў ды турботліва чэшучы пасівелую ўжо скронь.
— У адным з гэтых куфраў і грамата-наказ князя Ізяслава пра навагародскі пасад пасля яго смерці...— Зноў, як і на споведзі, нялёгка ўздыхнуў Кірыла.— He выпадзе некалі паказаць гэта вечу
мне — пакажаш ты... Так што велічыня тваёй улады, Усяслаў, ацяжарваецца яе бярэмем...
— Што праўда, то праўда,— уздыхнуў і ён.
— Хочаш — зірні на мноства зямнога багацця,— дазволіў Кірыла і, бачачы, што ён не прагне ўбачыць тое, што можа зварушыць у душы зайздрасць і хцівасць, сам падышоў да бліжэйшай, новай, яшчэ жаўтаватай ад свежасці і нацёртага воску скрыні, падняў яе паўкруглае века.
Ды Усяслаў не падышоў, не спакусіў ні вока, ні душу.
— Гэта металічная груда,— са скрухай прамовіў Кірыла,— дае хлеб, адзенне, віно, зброю, уладу. Але яна—і прычына аслепленай сквапнасці, многіх і вялікіх войнаў, гнюсных забойстваў, вельмі нізкага чалавечага падзення, хоць усё гэта рана-позна можа навекі быць пахавана пад зямлёю... Ды многія простыя і знатныя людзі, нават князі, цары і каралі дбаюць якраз пра гэта багацце, а не пра духоўнае і нябеснае... Што да цябе, дружа мой, дык я веру, што жывеш і будзеш жыць па запаведзі: “Галоўная патрэба для жыцця вада і хлеб, і апратка, і дом, што прыкрывае нагасць... Будзь задаволены малым, як і вялікім”.
— Ісцівая праўда ў гэтых словах, ваша правялебнасць,— сказаў Усяслаў, гэтым самым нібы даючы клятву не столькі аднаму з уладальнікаў таямніцы навагародскага скарбу, колькі вышэйшай духоўнай асобе, што ўведанае і ўбачанае сёння яго не спакусіць.
— Валодай усім гэтым. пасаднік, нашай зямлі на карысць, ды ўберажэ цябе Усявышні! — цяпер ужо велягорна прамовіў Кірыла і асяніў яго хросным знакам.
Усяслаў у адказ не проста перажагнаўся — ад усёй душы і веры, заадно ад цяжару і велічы задуманага асвяціўся на дабрамыснасць.
— Запішам сёння ў нашым, навагародскім, летапісе,— усміхнуўся Кірыла.— “С сего дня нача правнтн посадннк Всеслав”.
— He трэба, святы ойча,— шчыра папрасіў ён.— Дзякуй Богу, быў і ёсць у нас Вялікім Гаспадаром князь Ізяслаў. Яму і заставацца на скрыжалях гісторыі. Я — яго і Бацькаўшчыны сваёй слуга.
4
Упершыню за апошні час Любка не падкрадвалася ўпотай, a адкрыта, годна, як і трэба жонцы, праўда, апусціўшы вочы, ішла ва Усяслававу спальню.
Перад дзвярыма яе і Усяслава блаславілі, пацалавалі Цішучыха, Марыля і Цішук, і вось пасля вясельнай святочнасці, мітусні, гуляў і забаў яны засталіся толькі ўдваіх, у ярка асветленым свечкамі пакоі.
— Вытрымала тлум-шум, краса ненаглядная? — Усяслаў прытуліў Любку, ужо не ў белай, а ў свецкай, сіняй шаўковай сукенцы, доўгавалосую, гуляючы, пацёрся сваім даўгаватым носам аб яе роўненькі носік.
— Вытрымала, але не раз баялася: будзе амарока, дык асаромлюся перад людзьмі,— падаючыся да яго ўсім целам, радасна адказала яна.
— Значыць, цяжкая ўжо, дзіця носіш,— шчасліва, як самае дарагое для яго на свеце, пагладзіў яе па стройных, пакатых плячах.— Нашае з табой чада.
— Мабыць,— спакойна, без пякучага ўжо дзявочага сораму, звыкаючыся з ім, з мужам, прамовіла яна, таксама пяшчотна пагладзіла яго па спіне.— He было гэты раз на кашулі...
— Каго ты хочаш: здаровага і мужнага баярына-воя ці здаровенькую і прыгожанькую баярыньку?
— А ты?
— Я, канечне, хачу нашчадка, сына.
— Нараджу таго, каго ты даў мне...
— Малайчына, краса ненаглядная! — ахвотна і прагна пацалаваў яе ў шмат разоў цалаваныя за вяселле вабныя вусны, хоць paHeft быў не ахвотнік да пацалункаў.— Варты адказ жонкі свайму мужу! Але пара нам з табой адпачыць. Паклічу пакаёўку, каб прыбрала цябе да сну.
— He трэба! — усклікнула.— Я сама!
— “Сама!”, “сама!”—любасна папікнуў.— Ты ж — баярынава жонка! Баярыня!
— Але ўсё роўна я хачу глядзець за сабой і за табой сама. I не змушай мяне, калі ласка, на спешнасць.
— Калі ласка,— усміхнуўся.— Тады я сам з радасцю распрану цябе і занясу на наша сямейнае ложа. Ці, па-твойму, мне, баярыну, няможна такое рабіць?
А калі паспрабаваў памагчы расшпіліць ёй сукенку, яна сарамліва ўхілілася, папрасіла:
— Патушы святло.
Пакуль ён тушыў свечкі, Любка хуценька распранулася, кінула адзенне на мяккае крэсла, борздка шмыгнула пад пухавік і, мусіць, заходзячыся ад яго стыні, скруцілася ў клубок і молада заенчыла.
Крыху пазней, калі Любка, распрамленая, цёплая і свежая пасля нядаўняга мыцця, ужо ў цемені і цішыні ляжала на яго руцэ і туліла голаў да ягонага плечука, з маладым трымценнем слухала, як яго другая рука пяшчотна блукае па яе сцёгнах, жываце і грудзях, нечакана ў дзверы лёгка пастукалі.
— Баярын,— пачуўся выбачальны Марылін голас.— Да цябе чалавек ад князя. Кажа, што з вельмі пільнай патрэбаю.
— Бачыш, краса ненаглядная,— ён запыніў далонь на яе тугіх і задзёртых угору грудзях,— быць баярынавай жонкай добра і нядобра. Могуць паклікаць мужа ад жонкі нават з сямейнага ложа! У любы час і надоўга!
— Калі трэба, дык трэба,— спакойна адказала яна.— Ты — пасаднік, дзяржаўны муж. Твае клопаты пра дзяржаву і ўдзень, і ўноч.
— Разумніца мая! — зноў зарадаваўся ён за Любчыну сталую не па ўзросце жаночую развагу, за яе, хоць і непісьменная, розум, пацалаваў і, накінуўшы на начную кашулю лёгкі і цёплы бухарскі чугай-халат (купецкі падарунак), падаўся са спальні.
За дзвярыма яго чакаў баярын Голуб — князеў старшы над усімі навагародскімі віжамі, засланымі ў чужыя землі (некалькіх чалавек накіравалі нават у далёкі і грозны Каракорум пад выглядам купца і яго слуг, хоць там уладны і фанабэрлівы вялікі каган ні перад кім не хавае сваёй вялікай задумы — намеру новага паходу на “вячэрнія краіны”). Голуб — пажылы, з пільным позіркам чарнявых вочак, амаль заўсёды маўклівы, у тым ліку і на Радах (калі гаворыць, дык мала, але важна, нібы сыпле золата), вусаты і барадаты, у сабаліным футры, з сабалінай шапкай у руцэ.
— Выбачай, пасаднік, што турбую ў такі адмысловы для цябе час,— схіліў галаву позні госць, які, як і ён, Усяслаў, можа заходзіць не толькі да баяраў-радцаў, але і да князя ў любую часіну. Да слова, нядаўна, гэтаксама ўночы, той ужо завітваў сюды, перадаваў, што літоўскія набежнікі ўзялі мячом і сваімі грознымі дубінамі Тарапец і Таржок, шмат нахапалі лупаў, але наўгародскі князь Аляксандр даў ім цяжкі бой каля возера Жызца. Страціўшы каля дзесяці князёў і кінуўшы лупы, літоўцы мусілі ўцякаць, аляксандравыя дружыны імчалі за імі ўпагон ажно да полацка-менскіх зямель. Дык вось і цяпер Голуб зацікавіў: — Маю, Усяслаў, незвычайную навіну...
Пачуўшы гэта, Марыля шпарка пакінула іх удвух.
—Хадзем у грыдніцу,— запрасіў Усяслаў Голуба, заадно думаючы пачаставаць яго, паколькі той быў на вяселлі мала.
— Heварта,— затрымаўся і назнакягонайрукіГолуб— Ятолькі скажу навіну і пакіну цябе.
— Што ж, гавары тут, дружа.
— Маю на руках тайнапіс нашага чалавека з Холма,— ціха прамовіў старшы віж.— Князю Данілу мангольскі ганец прывёз Батыгаву грамату.
Усяслаў наструніўся: Батыева грамата — гэта не проста сяброўскі ліст, гэта — пасланне магутнага мангольскага ўладара, перад якім трымціць Азія і Еўропа.
— У гэтай грамаце амаль адзін пералік Батыгавых пасад і тытулаў. А да яго ўсяго толькі два словы...
Усяслаў яшчэ болып напружыўся.
— Але гэтыя два словы, Усяслаў, ва ўсім мангольскія: “Аддай Галіч”.
— He два словы, а два валуны! — не ўтрымаўся, усклікнуў глыбока ўражаны Усяслаў, добра разумеючы, што “Аддай Галіч” — значыць “аддай усю Галіцка-Валынскую зямлю”. А гэта ўжо сутыкае лоб у лоб з Батыем іх. Цяпер ужо не адседзішся...
Счакаўшы, запытаў:
— А што Даніла?
— Даніла, яго баяры ашаломленыя,— адказаў Голуб.— Вось усё, пасаднік, што магу пакуль што сказаць табе пра навіны са сталіцы Галіцка-Валынскай зямлі.
— Навіна дык навіна! — яшчэ раз не стрымаў узрушэння Усяслаў.
— Вось які, Усяслаў, раблю табе вясельны “падарунак”, змушаючы думаць не пра маладую жонку, а пра смяртэльную для нас усіх небяспеку.
Хмель, стома, сон — усё вылецела з Усяславага цела і душы: іх выціснулі трывога і задумлівасць.
— Трэба дзякаваць табе, баярын, за такую свежую навіну, а не магу...— прызнаўся шчыра Голубу.
— He трэба мне ніякай падзякі,— адказаў той.— Гэта — мая служба.
— Але за добрую службу трэба ўзнагароджваць. Хоць квартай медавухі.
— Часам, праўда, трэба выпіць, каб забыцца, але цяпер нам, Усяслаў, патрэбны ясныя галовы...— прамовіў той, паказваючы намер пакінуць яго сам-насам са сваімі думкамі.
— Добра кажаш, дружа,— сказаў Усяслаў, паціскаючы яму на развітанне руку.— Трэба добра падумаць, перамовіцца з князем, a потым параімся на Радзе. Ды новыя весткі з Холма павінны тоесёе падказаць.
Вярнуўшыся да маладой жонкі, што чакала яго, Усяслаў зноў павандраваў далонню па яе пруткім целе, але, чуйна адчуўшы, што цяпер яго далонь не столькі пяшчотная ці поклічная, а шорсткая ды гладзіць перарывіста, Любка затрымала ягоную руку на сваіх грудзях і запытала занепакоена:
— Нейкія непрыемныя весткі?
— He,— не мог не схлусіць.— Звычайныя.
— Але ты змяніўся...
— Як, краса ненаглядная? — знайшоў душэўныя сілы, гарэзна прыгарнуў да сябе.
— He такі, як быў нядаўна.
— А які?
— Інакшы. Далёкі нейкі.
— Выдумляеш ты штосьці.
— He. Я адчуваю. Душой.
— Чуйная і харошая ты мая! — усцешыўся.— Вось гэта canpay дная жонка!
— Дык што табе сказалі? — прыпаднялася над ім, хмелячы яго пяшчотным водарам шыі і грудзей, спрабуючы і ў цемені зазірнуць яму не столькі ў вочы, колькі ў душу.
— Кажу ж, звычайнае,— ён зноў уклаў яе голаў на свой плячук.— Ды не ўсё я магу гаварыць.
— Нават і мне? Цяпер? — нібы здзівілася.
— Нават і табе. Цяпер, краса ненаглядная.
— He зусім верыш? — здаецца, у ёй успыхнула пачуццё крыўды.
— Веру. Зусім,— супакоіў.— Але ты сама нядаўна хораша казала, што я — дзяржаўны муж. А ў дзяржаўных мужоў былі, ёсць і будуць вялікія дзяржаўныя таямніцы. Павер, я, бывае, не ведаю таго, што ведае князь. I ніколі не падумаў нават крыўдзіцца на яго за гэта. Бо знаю: так часамі трэба. Ведай і ты, жонка мая любая: у мяне ёсць і будуць ад цябе такія-сякія сакрэты. He мае. He сямейныя, а найперш дзяржаўныя.
— Разумею,— супакоілася, шэптам прамовіла Любка.
— Зноў ты — малайчына! Праўда, цяпер ты будзеш ведаць больш, чым ведала дагэтуль, але не ўсё павінна гаварыць не толькі сяброўкам, такім лісліўцам, як Расціслаў і Раксана, але і маці з бацькам. Вось тады ты будзеш мне не проста жонка, а маё апірышча і надзея. Разумееш?
— Разумею, усё разумею. Я ніколі не буду чапляцца да цябе з лішнімі роспытамі.
Яна сцюцюрылася каля яго, як птушаня, папяшчоцілася і неўзабаве заснула, дыхаючы лёгка і спакойна, мабыць, і ў сне цешачыся за свой зладкаваны лёс, за тое, што будзе дагледжаная і абароненая.
Ён жа, аберагаючы сон яе, маладой, шчырай, разумнай і добрай жанчыны, якую, можна сказаць, спакусіў, не мог не думаць пра новую небяспеку, што пагрозна дыхнула блізка: “Што будзе рабіць Даніла? Зноў прышле ганца і папросіць помачы ў нас і ў Міндоўга? Сваімі і нашымі сіламі будзе адстойваць сваё? Мабыць, не. Усёй нашай моцы, як і яшчэ моцы Яраслава і яго сыноў не хопіць, каб запыніць Батыгавы полчышчы. Дык што тады? А тады, бадай, адно: Даніла сам падасца да Батыгі, стане перад тым на калені і будзе выпрошваць права на сваю вотчыну ды яшчэ будзе хітраваць, шальмаваць сваіх: кажуць, у Батыгавым стане праваслаўныя князі нагаворваюць таму адзін на аднаго, і Батыга набліжае да сябе тых, хто
найбольш яму дагодзіць. Ёсць звесткі, што туды на паклон паехалі ўжо наўгародскі князь Аляксандр і князь Міхаіл Чарнігаўскі — мабыць, самы большы цяперашні Данілаў непрыяцель... Хто можа загадзя ведаць, як усё там складзецца, але добра ясна і цяпер: калі там будуць перамовы, хітрыкі, нашэпты, пад’юджванні, спробы ўтрымацца ў сваім княстве хоць Батыгавым васалам, то князі будуць гандляваць і Навагародскай зямлёю, не пытаючы ў нас на гэта згоды... I, канечне ж, найбольш будзе спакушаць Батыгу нашым кавалкам Даніла...”
5
Сёння Усяслаў ехаў конна ў свой загародні дом ужо не толькі з дружынаю, але і з маладой жонкай. He збіраўся везці яе з сабой, як раней не браў у паходы ці выезды першую жонку і дачку, лічачы, што ў дарозе лягчэй без жанчын і дзяцей, але перад Любчынай падзіцячаму ласкавай просьбай не ўстояў.
Цішук-цесць з маладымі воямі, асочваючы шлях і ўзгоркаваспадзістае наваколле, падаваўся паперадзе, Усяслаў з Любкай ехалі ўслед, удваіх, а за імі, прыкрываючы тыл і абоз з харчам ды адзеннем, рухалася астатняя ахова. Калі пакінулі ажыўленыя дзядзінец, пасад, а пазней мінулі мелкую Валоўку каля Гарадзечна — былога горада, папярэдніка Навагародка, калыхаліся ў сёдлах моўчкі, сцішана і радасна любуючыся высокай блакітнай нябеснай просінню і плыткімі, зверху да рэзі ў вачах беленькімі, колеру чыстага снегу, а спаднізу шараватымі аблачынамі, якія кідалі, гналі цень па зямлі, ці захапляючыся ясным, хвілінамі вельмі яркім сонцам, ад якога палоса святла бегла ўслед за ценем, вычэрнівала аранае поле, вызяленьвала азіміну, азалочвала бярозы і выбронзвала клёны каля вёсак.
Такая пагода была другі дзень. Перад гэтым, пасля вераснёўскай пары, неба было нізкае, шэра-цёмнае, цяжкое. 3 яго ліў і ліў дождж. Халаднеючы, ён астудзіў паветра, зямлю, напоўніў без меры рэчкі, лагчыны і разоры ды каляіны; гэтая мутная вада пачала траціць люстэркавую роўнядзь, сінела-змрачнела, то імчала да рэчачак ад націску плыні, то трымцела ад сцюдзёнага ветравею, то з мальбой пляскалася і пляскалася на бераг, нібы не хочучы спяшацца сплысці ў далёкі свет; лес ссырэў і ацяжэла застагнаў; пасля дождж і вецер заціхлі, дзень-два пабыло змаганне прыродных сіл, затым выяснілася, высыпалі ўночы зоркі на небе, з’явіўся месяц, ціскануў мароз, апёк, выжаўціў ці падрудзіў-падчырвоніў лісце на дрэвах, а ўслед за гэтым пыхнулі яснасць і цеплыня, абвяшчаючы пачатак сёлетняга бабскага лета — апошняй, развітальнай летняй ласкі, адмысловай красы звялай і маладой, ужо восеньскай, зеля-
ноты, грэючы душу прыемнымі ўспамінамі і наводзячы роздум пра блізкія змены ў прыродзе, а можа, і ў жыцці.
Час ад часу Усяслаў паварочваў галаву і радасна пазіраў на маладую спадарожніцу—Любка, здаецца, гэтай часінай таксама ззяла зямным сонейкам. У светла-рудаватай хусціне, з-пад якой высвечваўся залатымі завітушкамі край паўкруглага чырвонага аксамітнага каптура, у сінім карзне і чырвоных боціках, яна месцілася на сядле жвавай гнядой кабылкі смела і стройна: з маленства разам з братамі ведалася з коньмі. Амаль тут жа адчуваючы ягоны захоплены позірк, таксама паварочвала голаў — вочы, увесь яе свежанькі, без маршчынак твар зіхацелі, а на поўненькіх вуснах блукала шчаслівая ўсмешка. Мабыць, ад уцехі, што ён, жадаючы не проста ўзаконіць сваю блізкасць з ёю, добра адчуў яе настрой, захаваў звычаі, яе дзявочы гонар — адным словам, быў нібы хлопец перад дзяўчынай: прыходзіў з Бялянам сватацца, заручацца і змаўляцца падахвоціў, каб у яе бацькоўскім доме была зроблена субота ці дзявочы вечар, весела, з бомкамі на дугах прыязджаў па яе з вясельнай дружынаю, сядзеў за сталом, шлюбаваўся, урачыста вёз дадому, дзе па яго просьбе Марыля сустракала іх за маці, а пасля дазволіў пышнае вяселле, нікому, ні знатнаму, ні чэлядзі, не шкадуючы хлеба, мяса і медавухі. Канечне, каб ён дбаў не толькі пра сябе, ён ніколі не згадзіўся б на такія шыкоўнасць, тлум і шум, але, палічыў, усё гэта трэба найперш для Любкі, каб ёй усё запомнілася назаўсёды, каб яна потым ужо, сталая, не ўспамінала сваё замужжа з сорамам і з дакорам. Цяпер вось яна пазірала яму ў вочы аддана і радасна, поклічна вабячы яго выспеленымі вуснамі. Ды ён пасаромеўся на людзях выяўляць сваю пяшчоту, дык не прыхіліў і не пацалаваў.
— Табе добра? — усміхнуўся толькі.
— Добра,— усміхнулася і яна.
— Хораша вакол? Хораша і на душы?
— Хораша. Цяпер — залатая восень.
— Можа, і залатая. Найперш для мяне.
— I для мяне. Аж не верыцца, што хутка Зюзя нагоніць зіму,— прамовіла, зірнула ўгору, агаляючы прыгожую даўгаватую шыю.— I дзе ён, лысы, барадаты, у расхрыстаным кажусе, босы дзед, хаваецца? Адкуль бярэ холад, снег? Няўжо там, у далёкай высі, лядоўня?
— Ты, як і старая Марыля, шчыра верыш, што ёсць Зюзя, БабаЯга, Багнік, Балотнік, Ваўкалак, Дамавік, Лясун, Змей, Ярыла?
— Веру,— апусціла галаву.
— Але ж ты — хрысціянка,— без ніякага дакору, наадварот, з павагай у душы сказаў ён,— дык павінна прызнаваць толькі аднаго Бога, Творцу і Усявышняга.
— Павінна,— уздыхнула.— Але ўсе простыя людзі вераць старым багам, дык і я веру, баюся пакрыўдзіць іх. Памалюся катораму з іх — той мне і памагае.
— Каму ты малілася найбольш?
— Дзявоі ці, як яшчэ кажуць, Лялі.
— А цяпер каму будзеш пакланяцца?
— Цёці — багіні лета, замужняй кабеце.
— Ніякая ты яшчэ не хрысціянка, жьівеш па законах старой веры,— прамовіў ён.— Але цяпер ды пры чужых, надта пры крыжацкіх ганцах, паслах і купцах, не гавары пра гэта. Яны лічаць нас язычнікамі, хочуць паваяваць нас мячамі, каб потым зрабіць нас “сапраўднымі хрысціянамі”, гэта значыць быць над намі, сваім статкам, пастухамі.
— Я, мабыць, у душы не змянюся ніколі...
— He мяняйся, але, кажу ж, не ўсім гавары пра сваё запаветнае.
— Як гэта нядобра, што трэба таіцца, хітраваць. Колькі зла ад гэтага.
— Такі ўжо свет гэты, Любка,— уздыхнуў ён.— Даўно ўжо, яшчэ ад нашых прабацькоў, Адама і Евы, Праўда і Дабро, мана і зло крочаць па ім побач. Бог, Творца і Усявышні, сочыць за першым, а грэшнік-ангел, злы дух, д’ябал, творыць другое, насупраць. Але каб д’ябал не меў лішняй волі, яго пасадзілі на ланцуг. Чым мы больш грашым, тым больш той ланцуг даўжэе...
Любка змаўчала, а ён, сказаўшы такое, чаму вучылі яго бацькі і што ў маладыя гады ўзяў на шчырую веру, падумаў, што і ён, мабыць, верным хрысціянінам не стаў: з гадамі задумаўся і ў многім засумняваўся. Вось лічыцца, што вяршыня чалавечых мары і шчасця — рай, той, нябесны, дзе некалі, да грэхападзення, жылі Адам і Ева. Для таго, каб трапіць туды пасля смерці, трэбатут, на зямлі, не толькі працаваць, быць шчырым і сумленным, але і цярпець усё, каяцца за свае грахі і адкупліваць іх заўзятымі малітвамі, быць да ўсіх міласэрным, нават да сваіх уладароў і ворагаў.
Ды сам Бог не быў цярпімы і ва ўсім анельскі: ён няшчадна ды люта шпурнуў ангела-іншадумца з неба ў апраметную, а Еву і Адама, што пазналіся плоцямі, адчулі яе боль, любаярлівасць, насалоду і ў гэтым далі новае жыццё, свой працяг, завялі род чалавечы, выгнаў з раю. Канечне, з Евінымі і Адамавымі дзецьмі, нашчадкамі заявіліся чалавечыя велічныя справы і мітусня, радасць і смутак, каханне і нянавісць, узаемапомач і зайздрасць, хцівасць, нават братазабойства, пайшлі плямёны і народы белыя, жоўтыя і чорныя, просталюдзіны і паны, тайныя замыслы і змовы, мір і вайна, урэшце выйшла безліч чалавечых ахвяр і пакут, ды што было б, каб на ўсім вялікім свеце жылі толькі двое, Адам і Ева? Каб не было тваіх прадзедаў??? Бацькоў??? Тваіх дзяцей і ўнукаў??? Ці, ска-
жам, каб ты, мужчына, не зведаў, не спазнаў жаночай акругласці, гібкасці ліній, лебядзінай белізны і свежасці, што, мабыць, не столькі ад праху, а колькі ад усяго зямнога, жывога — можа, ад жыватворнага дзённага і заварожлівага начнога святла, ад гонкай, а ўверсе кучомістай бронзаствольнай сасны, высокай, густой і востраверхай, зелянюткай елкі ці беластвольнай бярозы, што чамусьці вельмі захапляе альбо нясе лёгкі, асвяжальны смутак, ад розных кветак, рыб ці той жа лані??? А жаночая сарамлівая, хітраватая, тамлівая або іскравая злосная ўсмешка-ўспышка, яе смутак і плач, гулі ды прывярэдлівасць, яе замілаванне сваім дзіцем ці яе выгляд, калі яна, натомленая і шчаслівая, спачывае??? А як жанчына, што кахае, падае есці згаладаламу на цяжкай працы мужу альбо як чакае яго з далёкага небяспечнага паходу, а пасля радасна бяжыць яму насустрач і прытуляецца, пяючы яму песню целам!!!
Дык што было б без ніякага грэху???
Ён не раз прызнаваўся на споведзях пра гэта айцу Кірылу, той не дакараў, хітаў толькі галавой: “I ты, ваявода, найперш чалавек, з цела і духу, і ты бражыш ды бунтуеш”, тлумачыў усё гэта па-свойму, заклікаў каяцца і маліцца. 3 Любкай, канечне, пра гэта не пагаворыш: нашто муціць яе чыстую дуіпу? Як сказаць ёй, маладой, але ўжо цяжарнай, што каханне, уцехі — гэта найпершы грэх, што ад даляе ад Бога? Як жа ёй, незагартаванай яшчэ, жыць далей, у што верыць? Як ёй адкупляцца? А цалкам можна адкупіцца ад усіх грахоў толькі тым, што ўсё, што нарадзіла жанчына, павінна памерці! Але амаль усе жанчыны ўжо не толькі табе, але і самому Яму вочы выдзеруць, калі ты замахнешся на тое, што яна нарадзіла ў любові і з болем!!! Значыць, і яны адагнаныя ад Бога??? Але ж царква бласлаўляе шлюб! Значыць, яна бласлаўляе і пэўны грэх! У імя сям’і, дзяцей, роду чалавечага, але і ў імя новага грэху! Вось і ў табе — Праўда і мана, Дабро і зло, Бог і д’ябал ды іхняя непрымірымая спрэчка пра цела і душу, варожасць!!!
Праўда, каталіцкія святары глумяць сваю плоць, не жэняцца, як жывуць нежанатымі і крыжакі-рыцары, нібы бязгрэшныя перад Богам, але тое, што і як апошнія рабілі ў крыжовых паходах і цяпер робяць тут найперш змовамі, мячом і ядам, гэта — ніякая не святасць. Хоць многія цяперашнія святыя былі вялікія грэшнікі: яны, бачыце, пазнапі сілу грэху і перамаглі яе, а шчырасць, цнота ва ўсім — мана. Бо яна няведанне.
Дык што з усяго гэтага — будучы клік на Вялікі суд, узнагарода там праведнікам, а ўсім астатнім — вечнае пекла, якога ім, не па сваёй волі народжаным, хапала і тут, на зямлі? Што — сапраўды, адновіцца адзін пастыр, на ўвесь дабрадзейны статак і не будзе болей ніякіх спакусаў???
Калі пра гэта (і пра многае яшчэ іншае) добра паразважыць.
дык няма ніякага дзіва ў тым, што ёсць нямала рознай ерасі, нават богаадступніцтва, што і царква, і касцёл не даюць, каб усе чыталі Біблію ды яшчэ на сваёй, добразразумелай мове, змушаюць: вер, што мы кажам, і ўсё, будзеш праведны, заслужыш рай пасля адыходу ў іншы свет. Для сябе ён, Усяслаў, з усяго гэта вывеў адно: жыві па дзесяці запаведзях, дзе ясна і мудра сказана, як трэба паводзіцца тут, на зямлі. Але хто, паклаўшы руку на сэрца, можа заявіць, што заўсёды і ўсюды спаўняе іх? I ці можна іх чалавеку споўніць?
— Што ж,— пасля гэтага роздуму Усяслаў усміхнуўся Любцы,— малілася Лялі, маліся і Цёці... Толькі, кажу, без лішняй агалоскі.
Усяслаў прыехаў сюды, у невялікі драўляны, абгароджаны высокім плашкавым тынам домік на высокім беразе Валоўкі, непадалёку ад нёманскага Лаўрышава (чамусьці вельмі любімай мясціны Міндоўгавага Войшалка), не проста адпачыць пасля вяселля. Ягонае сямейнае загародняе лецішча было непадалёку Навагародка, ля гэтай жа Валоўкі, а вось тут знаходзілася яго, ваяводскае, прыстанішча, дзе ён звычайна запыняўся з аховаю, калі прыязджаў сюды па сваіх клопатах. Дабраўшыся, увечар папарыўся ў загадзя падрыхтаванай яго людзьмі лазенцы (у перапынку па маладой звычцы паплёхаўся ў сцюдзёнай Валоўцы), павячэраў з Любкай і яе бацькам, добра выспаўся, дык назаўтра раненька борздка падняўся, пакінуў маладую жонку ў цёплай пасцелі і падаўся ў адно з блізкіх паселішч.
Ягоныя турботы тут, паблізу абшараў і ў нетрах Налібацкай пушчы, былі вялікія. Па дамове з Міндоўгам іхнія людзі тут разам, не замінаючы адзін аднаму, рыбачылі і палявалі, бортнічалі, а таксама здаўна капалі тут па балотах вакол Нёмана і Усы рыжа-бурую зямлю-руду. Яе звозілі ў некалькі мясцін — яны паволі, год за годам, станавіліся паселішчамі, а паселішчы — абшчынай-грамадой альбо валасцямі, дзе быў свой, абраны людам старац, які збіраў падаткі і сачыў за ладам, а таксама быў і княскі чалавек — цівунбаярын, які пыніў тут усё ад імя князя. Дык вось гэтыя паселішчы, воласці паволі станавіліся Руднямі ці Налібацкай альбо Пільнянскай Руднямі. Сюды прыводзілі жыць не толькі тутэйшых, але і захопленых у палон, а за апошнія пяць гадоў сюды (як і да суседа Міндоўга) трапіла нямала бежанцаў з разанскай, арлоўскай, курскай, бранскай, чарнігаўскай, галіцка-валынскай, польскай земляў. Зразумела, сюды бралі не ўсіх, а найперш наглядчыкаў за пажарамі і самавольствамі, сакальнічых,бабраловаў, ваўчатнікаў і мядзведзежатнікаў, бортнікаў, траўнікаў ды тых, хто ўмеў варыць і каваць жалеза, валодаў сілай раздзімаць кавальскія мяхі і гахаць молатам. 3 маладзейшага розназямельнага мужчынскага люду ён мог
тут хутка сабраць некалькі моцных дружын, што ўмелі карыстацца зброяй і будуць мужныя ў баі. Вольнага доступу староннікам у некаторыя новыя, яшчэ тайныя ад галіцка-валынскага ўладара і крыжакоў, вёскі не было. Сюды і дворскага Расціслава не ўсюды пускалі. Гэта былі ягоныя, Усяслававы, ваяводскія і ад княскага імя, уладанні, хоць уласна ягоных, баярскіх, паселішчаў, што здабывалі і яму свежы рачны ды лясны харч, тут мелася няшмат... Сям-там адным “дымам” ці адной-дзвюма сем’ямі, дварамі жылі спрадвечныя вольныя тубыльцы, а таемна ў норах ці бярлогах — беглыя, грабежнікі, забойцы і іншыя грэшнікі, дзівакі-пустэльнікі, старавернікі-язычнікі, струплівыя людзі,— і ўсіх яму таксама трэба было трымаць пад пільным назіркам, таго-сяго вылоўліваць і караць, каб і тут, часамі ў непраходным лесе, усе адчувалі нядрэмнае навагародскае вока і цвёрдую руку, каб баяліся лішне сваволіць і нішчыць. Да ўсяго тут, воддаль, ад чужых вачэй, на абязлесеных і выраўняных мясцінах, былі сумесныя з Міндоўтам, як яны жартавалі, такавішчы, дзе навучалі маладых вояў у бегу на конях ці пешаму навыперадкі, уздагон, наладжвалі вайсковыя гульні і навучальныя баі для дружын і палкоў.
Едучы яшчэ прыцемкам па лясной сцяжыне з маладымі паўсоннымі дружыннікамі, Усяслаў узіраўся і ўслухоўваўся, хто і дзе, як і трэба, павінен яго неўзабаве запыніць. Хай толькі, сонныя цецерукі, не аклікнуць ды не перапыняць шлях! Рухаліся ціха, але ад прымаразку пад капытамі коней шалясцела падшэрхлыя зямля і трава, пахруствала голле. Калі ўночы марозік, дык удзень будзе сонечна.
Вось ягоны гняды ўскінуў галаву, застрыг вушамі: непадалёку блізкія лахмаценькія елачкі з глыбай зямлі зрушыліся ўбок і з аголенай яміны спачатку выскачыў і заліўся брэхам шэра-руды, з чорнай спіною сабака крыжацкай пароды, а ўслед выімчалася трое вояў з лукамі і коп’ямі.
— Стой! — крыкнуў самы старэйшы. Як пазнаў адразу Усяслаў, дзесяцкі Мікула. Сярэдняга росту, у скураных ботах і ваўчыным кажушку. Пазнаўшы, узмахам рукі затрымаў ваяўнічага сабаку, вояў, нізка закланяўся:
— Дабрыдзень, ваявода.
— Здароў, Мікула,—■ затрымаўшы каня, з прыемнасцю адказаў пажылому вою.— Малайчына, што чуйны, не спіш, як мядзведзь у бярлозе.
— Сваю службу ведаем, ваявода,— той выпрастаўся, прыклаў руку да грудзіны.— I ўдзень, і ўночы бачым і чуем, якая птушка сюдою праляціць, які звер пройдзе.
— Дзякуй, стары служака,— Усяслаў нагнуўся і толькі адному
Мікуле падаў руку. Няхай маладзейшыя на свае вочы бачаць, як цэніцца добрая служба.— Будзеш мець за гэта ўзнагароду.
Мінуўшы пост, яны рушылі да недалёкага вялікага паселішча. Чым бліжэй пад’язджалі да яго, тым выразней чуўся жылы дух — аселы і застылы ў лесе пах згарэлага прывезенага здалёк каменнага вугалю і зробленага тут, на месцы, з бярозавых і дубовых дроў свайго, драўлянага, а таксама заказытаў у носе водар распаленага жалеза, дыму. Перад высокім плотам-тынам, выйшаўшы наперад з навязаным на скурат мясцовым невялікім чорна-белым сабакам, іх запыніў высокі і плячысты самааховец. Угледзеўшы яго, бухнуў на калені і сагнуў да зямлі галаву так, што прыйшлося прытрымаць рукой аблавуху з аўчыны:
— Дабрыдзень, ваявода.
— Здароў, Ірвідуб,— адказаў, зноў рады, што і тут захоўваецца заведзены ім лад.— Адчыняй вароты, пускай нас у вёску.
Гэтае паселішча было падзеленае выезджанай калясьмі і вытаптанай нагамі дарогаю надвое: направа — гароды, а ля самага хваёвага лесу зямлянкі, накрытыя ўтравелым ужо дзірваном, паўзямлянкі пад учарнелай і парослай зялёным мохам саломаю, цівуноўскі драўляны дом з шыбінамі, а на ўзгорку драўляная цэркаўка з плошчаю для хрэснага ходу, вясковых сходаў ці суду, калодзеж з жураўлём, налева — складні з дрывамі і вугалем, задымлена-закураныя паднавесы з печамі і кузнямі, дзе варылі і кавалі жалеза бежанцы, а таксама і тутэйшыя майстравыя людзі.
Усяслаў з аховаю ўехаў у вёску пад дружны сабачы брэх ды пад казытлівы пах дыму, што віўся праз шчыліны з зямлянак і паўзямлянак. Якраз насустрач яму ішлі гуртам ацішэлыя пасля ночы, загарэлыя ад сёлетняга яркага летняга сонца і заўсюднага блізкага агню, мурзаватыя варшчыкі і кавалі. Наблізіўшыся, уміг пасцягвалі з галоў аблавухі, агаліўшы русявыя, чорныя, светла-жоўтыя, як вычасаны лён, валасы ці жаўтаватыя лысіны, пазгіналіся, загулі на розных мовах:
— Дабрыдзень, ваявода.
— Здраствуй-здраствуй, господнне.
— Добрыдэнь.
— Дзень добры, праваслаўныя,— хітнуў галавою і нахмурыўся. Што разам з імі няма баярына-цівуна, што той, мабыць, яшчэ храпе на ложку пасля ўчарашняй абпіўкі.
Разам з работным людам рушыў да прасторных аполкавых і накрытых дошкамі ці таксама аполкамі паднавесаў, спешыўся і адразу ж падаўся ў тую пабудову, дзе ў ранішнім зацемку спамораныя пасля бяссоннай ночы і цяжкой працы пажылыя і маладыя мужчыны запыньвалі дзьмуць мяхамі з мядзведжай і валовай скуры паветра ў печ, сабраліся каля яе шчыльным кругам. Калі ж згле-
дзелі яго і хацелі ўіпанаваць, ён строга замахаў рукамі: не, рабіце сваё, бо тут дарагая кожная хвіліна! Жалеза нельга недагрэць, але нельга і перагрэць! А жалеза — найбольшы тут мой клопат!
Тыя паслухалі, хутка адцягнулі мяхі, шпарка разбілі малатамі цэментоўку і вялікімі жалезнымі крукамі расцягнулі каменныя глыбы-дах з печы, адвалілі адну, другую бліжэйшыя мураваныя з цэглы сцены — угору, у бакі хлынулі зямныя, але пякельныя, слепкія яркасць і гарачыня, здаецца, адразу ж абсмалілі твар. Усяслаў не стрываў, адступіў ад пекла ці, лепш сказаць, ад пякельнай пашчы, a вось варшчыкі не схібілі, толькі заварушыліся-заскакалі і, крэкчучы, крычучы адзін аднаму, што і як рабіць, пачалі падхопліваць з усіх бакоў крукамі і вялізнымі клешчамі шараватую ноздрыстую глыбу, што ляжала на раскаленым жары. Падчапілі, з гэханнем выцягнулі, кінулі на вымураваны дол і пачалі разбіваць на некалькі кавалкаў, сцёбаючы па баках яркімі іскрамі-каменьчыкамі, што магло прапаліць адзенне.
— Добра крыца! — усцешана за іхнюю працу бліснуў белымі, што часнок, зубамі чарнявы ад прыроды і яшчэ болей учарнелы ад сажы невысокі, але ўвішны, вясёлы валынец Міраслаў, борздка падхапіў разам з варшчыкам-варонежцам Сымонам адбіты кавалак клешчамі і, прысядаючы, павалок у суседні паднавес, у кузню, дзе гэтую крыцу адразу ж ускінулі на кавадла, што стаяла на тоўстай дубовай калодцы, і тут жа ўдвух пачалі дубасіць малатамі. Жалеза-крыца паволі сплюшчвалася і пакрысе траціла наздраватасць. Заляпалі вось і ў іншых кузнях. А каля разваленай печы ўжо, канечне ж, завіхаліся зваршчыкі-зменшчыкі — зноў ладзілі сцены печы, засыпалі туды новы вугаль і новую руду, накрывалі глыбамі, цэментавалі, прыладкоўвалі мяхі і дзьмулі, каб на другі дзень дастаць адтуль новы жалезны ўзятак.
Усяслаў любіў кавальскую работу, дык калі астуджанае паляпанае жалеза апусцілі ў горан, каб падагрэць яго, а пасля дасталі, ён шпарка скінуў з сябе, шпурнуў вобзем цёплае заечае футра, папляваў на далоні і пачаў перыць яркі кавал на пару з арлоўцам-асілкам Гаўрылам. 3 трох разоў, што яшчэ кавалі, ён усмак пагуляў з молатам тройчы. Кожны раз з новым напарнікам.
— О то молотобіець! — пажартаваў Міраслаў, расцягваючы рот і апушчаныя па краях чорна-сівыя вусы.
— Возьмеш памагатым? — падабрэла ўсміхнуўся Усяслаў.
— Візьму,— загарэзнічаў той.
3 хвіліну-другую ўсе разам і з гонарам пазіралі, як з гэтай кузні жалеза пераносілі ў суседнюю, каб там яго яшчэ лепей абладзіць, a потым пачаць кляпаць загатоўкі на мячы, сякеры, коп’і і шаблі, каб гэтыя загатоўкі перадаць яшчэ ў іншыя кузні, дзе іх будуць даводзіць да ладу, гартаваць, каб зброя не зазубрывалася і не ламалася аб чу-
жую. Нейкую долю жалеза адправяць адсюль у Навагародак, у кузні і майстэрні на пасадзе, дзе з яго зробяць зброю з упрыгожаннямі, для знатных людзей, а таксама будуць кляпаць розныя прылады і начынне для гараджан і вяскоўцаў.
Пасля, выцершы рукавом жупана пот з лоба, Усяслаў моцна, па-сяброўску ляпнуў па плечуку валынца, якога паважаў, нават любіў за кавальскую дбайнасць і вясёлы нораў, за душэўна-шчымлівыя песні. А калі азірнуўся вакол і нечакана ўбачыў ужо тут цівуна, каржакаватага і жывацістага баярына ажно з разанскай зямлі, Андрэя, які — чырвоны, нават азызлаваты — падладжваўся пад усіхны добры настрой і намагаўся лісліва зазірнуць у ягоныя вочы, рэзка і са злосцю ткнуў таму ў рукі цяжкі молат:
— На!
Баярын Андрэй скінуў з сябе паношанае, але ўсё роўна яшчэ шыкоўнае сабалінае футра, схапіў молат і пачаў ляпаць па новым ярка-жоўтым жалезным кавалку — ды і нямоцна і не зусім у лад з напарнікам.
Ніхто з кавалёў, хоць многія з іх не любілі цівуна ўжо толькі за тое, што ён цівун, не хмыкнуў і не ўсміхнуўся з Андрэевай няўдаласці: кавалі — людзі цярплівыя, спаважлівыя і найчасцей маўклівыя, таксама ахвотныя да выпіўкі, а калі таўстун-цівун хутка змарыўся, дык яго тут жа падратаваў адзін з тутэйшых кавалёў, забраўшы з ягоных рук молат: жалеза хутка астывала, чырванела і пакрывалася шэра-цёмнай плеўчынаю-луской.
— Якія маеце скаргі, просьбы, варшчыкі і кавалі? — калі ў гэтай кузні заціхла і пачалі ўжо ляпаць, рассякаючы жалеза на меншыя кавалкі ў суседняй, запытаў у прыціхлых ужо людзей Усяслаў. Ён добра ведаў, што дворскі Андрэй мала клапаціўся пра тых, хто здабываў для княства хлеб, мяса, мёд, воск ці лён, нават абіраў тых і не дазваляў скардзіцца, люта караў за “крамолу”, але ён, Усяслаў стараўся падуладны яму люд не крыўдзіць.— He бойцеся, гаварыце мне ўсё.
Усе, нават тутэйшыя, перавялі позірк на самага смелага, на ягонага любімца, Міраслава, ведаючы, што цівун Андрэй не асмеліцца пасля, калі ён, Усяслаў, ад’едзе адгэтуль.нават пальцам зачапіць таго за праўду.
— Нуждаемся, баярын,— прамовіў той затурбавана.
— Якая ваша нястача?
— Нам трэба болей хліба, м’яса, взуцця . Нам жэ, сам бачів, трэба сілы багато. А всі, бачыш, як у вас кажуць, вярнідубы! Дак і харчів всім трэба багато.
' Абугку (укр.).
— Што яшчэ?
— I сімійнікі нашы ў етым нуждаюцца, баярын.
— Чуў? — і пры ўсіх Усяслаў грозна зірнуў на цівуна Андрэя.
— Слышал, воевода,— апусціў той галаву.
— Што — я вам мала абутку, апраткі, хлеба і мяса даю? Хоць раз сказаў табе, што гэтага ў нас мала, што нашы варшчыкі, кавалі мусяць недаядаць, хадзіць паўбосыя і паўголыя?
— He.
— Дык не павінны калець і галець!
— Понял, воевода. Добавнм всего.
— I не табе, а ім ад мяне па нядзелях па кварце медавухі!
— Как прнкажешь, воевода.
— Спасыба, ваявода,— пачціва падзякаваў яму нізкім паклонам Міраслаў.— Ты — наш заступнык. Многія з нас найпэрш дзеля тэбэ тут задэржуваліся.
— Строг, но справедлнв н міілосерд, господнне,— закланяўся Гаўрыла — высокі, светлавалосы, плячысты, з расхрыстанай кашуляй на грудзіне, на якой на аборачцы вісеў драўляны крыжык.
У гэтых Міраслава, Гаўрылы і ў іншых, у таго ж баярына Андрэя нялёгкі лёс: гадоў сем — пяць таму манголы разрабавалі, спалілі іхнія гарады і вёскі, а сямейнікаў ці пабілі, ці звялі ў палон, дык яны, параненыя, ацалелыя ў адзіноце ці ў баярскай ахове, павінны былі ўцякаць з бацькаўшчыны і шукаць паратунку ажно тут. Праўда, многія, калі Батый адвалокся з Еўропы і папоўз да Іціля, падаліся адгэтуль дадому, але некаторыя, не знайшоўшы там на дзесяткі вёрст ні жылля, ні жывой душы, зноў вярнуліся сюды, каб асесці ўжо тут, у ацалелым і хлебным краі. Той-сёй ужо нават завёў тут новую сям’ю, мае дзяцей.
— Скажу шчыра,— Усяслаў прыклаў руку да грудзіны.— Я шкадаваў бы, каб мы страцілі такіх майстроў, як вы. Але таго, хто не палонны, не даўжнік, а вольны чалавек, я не магу няволіць. Ды, як самі бачыце, мы і палонных рана-позна адпускаем ці аблягчаем ім няволю.
— Спаснбо за хлеб н кров,— зноў схіліў галаву Гаўрыла.— Будь, воевода, во здравнн долгом, в снле большой, а мы поможем уж тебе для ратного дела.
— Ды ўжо разам павінны аберагаць наш край. Ад любога непрыяцеля, якімі б няўкорнымі, а на самай справе хіжымі намерамі ён не прыкрываўся б.
— Йстннные слова,— згадзіўся Г аўрыла.— Есть лн угроза нам, воевода?
— Можа быць. 3 усіх бакоў.
— Давай знак, воевода. Все как однн, мечн н копья в рукн возьмем, край заіцнтнм. Хотя,— Гаўрыла перажагнаўся,— не до122
ведн господь, чтобы сюда рннулнсь мунгалы. Злы н люты, акн днкне псы. Самн махонькне, лошадкн нхнне маленькне, но нх тьматьмушая. Нх не сдержать, все озверевшне, страшные, лезут н лезут друг за другом, бьют без поіцады здорового н раненого, потом все расхватывают, жгут, арканят н тянут в полон, после ннх — попелнша н мертвая земля... Русь Велнкую опрокннулн!.. Теперь всех уцелевшнх держат в узде: н князьев, н бояр, н челеднна. Всех душат за непослушанне...
— Будзем, Гаўрыла, абараняцца і супраць гэтай дзікай і страшнай навалы,— прамовіў ён.
— Будем, господнне.
Затым, калі ўднелай раніцай, пад нізкім няцёплым, але яркім сонцам, што вызяленьвала вакольны лес і высветліла вёску з чорнымі ад дыму саламянымі і абкладзенымі дзірваном стрэхамі, ішлі ўдвух з цівуном, Усяслаў не мог не абурыцца:
— Дзе тваё баярскае слова, Андрэй? На Радзе, перад самім князем Ізяславам кляўся не напівацца без меры, працаваць на моц зямлі нашай, але слова сваё парушаеш. Гэта — вялікая правіна і ганьба.
— Нзвннн, воевода,— хмурна павініўся той, ідучы поплеч і раз за разам выціраючы рукавом футра халодны пот з лоба.— Унынне большое на душе, а бес тут как тут...
— Я разумею, што ты хочаш сказаць. Тое ж, што нядаўна добра сказаў Гаўрыла,— мякчэй прамовіў Усяслаў.— Кожнаму мілы той куток, дзе яму рэзалі пупок. Так?
— Может. Й глубже...
— Кажу ж, разумею ўсё, але хіба табе, тваёй сям’і, людзям тваім тут кепскі прытулак? Вы ж для нас — не госці, адзінаверныя браты. Усе. Баяры і смерды. Здаровыя і параненыя. Старыя і малыя. Ты — княскі цівун над столькімі паселішчамі! Ты даеш жалеза! Зброю! Моц! Мы кажам табе: дзякуй вялікі!
— Так, воевода. Все так. Но, поверь, одолевает грусть. Я хочу в с в о ю Русь!
— Тут табе зусім ч у ж а я Русь?
— He чужая, блнзкая, но здесь, нзвннн, все же д р у г а я Русь. Co своей старнной, co свонмн обычаямн, co свонм говором,— горача загаварыў Андрэй.— Поверь, у нас там другое раздолье полей, другое небо, солнце, другне морозы н вьюгн, нначе хлеба растут, нначе женшнны одеваются н поют! Другне нгрніца, шалостн, удальство, ухарство, боевая потеха, дабы не только душу, но н кровь взыграть! Остановнть пятерку-шестерку за колесо... Быка за рога одолеть... Нтнль в лодке в ледоход переехать... Бон оглоблямн, кулакамн нлн стенка на стенку... Пнть на спор, кто первый замертво упадет... Зазнобу-отраду у мужа украсть...— супакоіўся,
уздыхнуў.— Поверь, для меня все дорого, даже какне-то вздор, нелепнца! Я вот за десяткн верст езжнвал, дабы знаменнтого враля послушать, дабы с гром-бабой, что мужнков ложнла на лопаткн, схватнться крест-накрест! А у вас все более умеренно, спокойно. Есть нгры забавные, но... не дерзкне н не отчаянные...
— Які край, такі і звычай,— сказаў Усяслаў.— Але калі мусіш быць тут, дык, будзь ласкаў, не парушай наш лад, не сей заганы і хібы. На жаль вялікі, усё, што праціўна праўдзе і дабру, плодзіцца хутка і моцна. Хоць па веры сваёй мы павінны не паддавацца на зміевы спакусы, адмольваць грахі.
— Все так, воевода.
— Але мала слоў тваіх, Андрэй. Я табе казаў ужо і яшчэ раз паўтару: каб твая баярыня была не цяжарная, дык я даў бы табе коней, хлеба, апратку, ахову з тваіх людзей і адправіў бы з вачэй. Едзь куды хочаш, шукай больш цярплівых і зычлівых! Але не будзь злоўжытны, Андрэй! Спагада мая не без межаў! Чуеш?
— Чюю,— вінавата пагадзіўся той.— Нзвннн, пожалуйста.— A потым паддобрыўся: — Может, зайдешь позавтракать?
— Хочаш, каб жонка падала не толькі мне, але і табе медавухі? — пакпіў ён.
— Нет.
— Іншым разам, Андрэй, можа, і зайшоў бы, уважыў тваю добрую гаспадыню. Сёння — не, каб не спакушаць яе гасціннасць. Ды з раніцы і ў буднія дні не п’ю. А ты лячыся зваранай кіслай капустаю, “горячнмн іцямн”, як вы кажаце. Добра выганяе хмельную смагу і пакуту!
6
Сціпла, але ўсмак паснедаўшы і заадно папалуднаваўшы ўсім посным у тутэйшага знаёмага папа, а потым пакінуўшы вёску варшчыкаў жалеза і кавалёў, Усяслаў не мог не збочыць са сваёй дарогі, каб зазірнуць на бліжэйшае “такавішча”, дзе, як яму сказалі ягоныя пушчанскія дазорцы, сусед Міндоўг правярае і навучае свае дружыны перад хуткім паходам на крыжакоў. Што гэта так, неўзабаве і пачулася: па лесе пакацілася рэха шматгалосага гулу і жалезнага ляску. Як і трэба, Усяслава з вартаю вось затрымаў літоўскі пост. Старшы, дзесяцкі, адразу ж пазнаў яго, павыбачаўся за затрымку і паслаў тут жа ганца на кані ў Міндоўгаў лагер. Ганец хутка вярнуўся, з паклонам запрасіў гасцей да свайго князя, потым жвава прывёў іх да невялікай зацішнай і ярка асвечанай сонцам палянкі, да паходнага, абкладзенага выдубленымі скурамі шатра, дзе яго сустрэлі рослыя Міндоўг, ваявода Хвал і сярэдняга росту Войшалк.
Літоўскі валадар, Міндоўг, пры сонцы яшчэ болей агніста рыжы, быў у бліскучым, вызалачаным унізе стужкаю і ўквечаным бурштынам і іншымі каштоўнымі камянямі шлеме-шышаку з навушнікамі з завостранымі металічнымі ахоўнікамі і металічным нашыйнікам, у скураных латах з металічнымі завостранымі нагруднікамі, пры шырокім скураным, упрыгожаным залатымі бляшкамі поясе, з якога звісаў меч, у цёплых шарсцяных, паалееных на каленях скураю штанах і ў мяккіх жаўтаватых ботах, быў кідка ваяўнічы і грозны для таго, хто яго не ведае. У гэткія ж баявыя даспехі апрануўся і светла-жаўтаваты на бровах і на вуснах ды барадзе Хвал, толькі ўпрыгожанне на ім было найбольш са срэбра. Войшалк — а ён, сапраўды, болей падобны на маці нейкай адной белізною, вялікімі вачыма і з сумам-пакутаю ці з манаскім спакоем у іх — стаяў у лісінай, акаймаванай гарнастаем магерцы,у лісіным паўкажушку і ў такіх жа, як і ў бацькі, ботах. Значыць, ён у паход на крыжакоў не збіраўся. Нават, можа, знаходзіода тут не па сваёй, а па бацькавай волі.
Заўважыўшы, што Усяслаў асабліва цёпла пазірае на Войшалка, Міндоўг, падаючы яму руку, сказаў з лёгкім дакорам:
— Хвалаў і твой пястун не хоча быць баявым князем. Ён жадае дабівацца свайго не зброяю, а верай.
— I палітыкай, і дыпламатыяй...— заступіўся за свайго любімца Усяслаў.— А гэта таксама магутная зброя!
— Магутная, але найперш поспех прыносіць во ён,— Міндоўг вольнай рукою прыпадняў меч.— Калі шмат сілы, дык тады любая твая дыпламатыя і палітыка возьмуць верх.
— Усяк бывае,— прамовіў Усяслаў, хоць добра разумеў, што Міндоўг якраз сілаю захапіў вяршэнства ў Літве, грозны ці патрэбны для суседзяў. 3 гэтым, канечне, нельга не лічыцца.
— Заехаў, князь, шчыра паспачуваць табе,— Усяслаў пасур’ёзнеў.
Усмешлівы дагэтуль Міндоўг звёў на пераноссі светла-рыжыя бровы і агладзіў такога ж колеру доўгія вусы і бараду, што амаль сыходзіліся, пакідаючы толькі шчылінку паміж чырванаватымі вуснамі, здаецца, вельмі здзівіўся: чаму спачуваеш, сусед?
— Восем баявых тваіх і нальшанскіх князёў страцілі вы,— напомніў Усяслаў нядаўнія літоўскія ахвяры ў паходзе на землі Таржка і Таропца, дзе іх дагнаў і пабіў Аляксандр Неўскі.
— А...— даўмеўся Міндоўг, адпусціў ягоную руку. He засмуціўся, нават нібы абурыўся на нябожчыкаў: — Вояў шмат загубілі, палон не прывялі, амаль усе лупы пакінулі і самі без славы склалі галовы!..
“Шмат на Літве князёў, дык Міндоўг, мусіць, і рады, што іх, супернікаў, крыху паменела”.
Пакуль той супіўся, Усяслаў за гэты час паздароўкаўся з Войшалкам і Хвалам-ваяводаю, з якімі нядаўна бачыўся на сваім вяселлі.
— Ну, як з маладою жонкай? — зноў усміхнуўся Міндоўг.— Маладзееш душою?
Усяслаў палічыў нявартым адказваць такім жа тонам перад юным Войшалкам: таму, як і яго маці, хапіла гаркоты з-за Міндоўгавых юру і шалу з іншымі жанчынамі.
— Ды не каюся, князь, што ажаніўся,— усміхнуўся.— Цяпер будзе наш клопат княжыча ажаніць,— і прыхіліў таго да сябе.
— О! — насмешліва махнуў рукой Міндоўг.— Мусіць, яшчэ не нарадзілася тая, якой бы ён захапіўся. Здаецца, абыякавы да жанчын, як і да ваярства. Нават з самымі красунямі вядзе толькі духоўныя размовы.
Усё гэта было якраз так, але Міндоўгу-бацьку не трэба было вось гэтак гаварыць пра свайго сына — ад пачутых слоў Войшалк уміг зачырванеўся, аж да плямін на добра выгаленых шчоках. Каб супакоіць маладога сябрука, Усяслаў падхваліў яго:
— А я вось веру: княжыча чакае вялікі і слаўны лёс.
— Дай Бог,— супакоіўся Міндоўг, тут жа зноў ажывіўся: — Хочаш, Усяслаў, наладжу, як крыжакі кажуць.рыттэльтурнэн?
— Калі будзе твая ласка, князь, дык пакажы, якія твае сталыя і маладыя воі, якія хопкія, як умеюць абыходзіцца са зброяй.
— Мо і сам зажадаеш праверыць свае спрыт і сілу ў паядынку з маімі лепшымі воямі? У мяне заявіліся новыя асілкі!
— Паглядзім, князь,— адказаў ён,— хоць мне ўжо і не так лёгка змагацца з маладымі.
— He хітруй,— па-сяброўску ляпнуў яго па плячы Міндоўг.— Ты і цяпер не збаішся сустрэцца сам-насам з мядзведзем, калі будзеш мець у руках нож!
— Цяпер я ўжо не шукаю такой сустрэчы, князь,— усміхнуўся Усяслаў, бо не раз за апошнія гады дакараў сябе за лішнюю, неразумную адвагу.— Часамі неабдуманая смеласць і дурнота — адно і тое ж...
— Але без смеласці не абысціся, Усяслаў. Яе вельмі баяцца непрыяцелі і ворагі. Найперш з-за смеласці квітнее Літва.
— Ды калі яшчэ яе прыкрыць грудзьмі Полацака, Менска ды Навагародка...— падкузьміў ён.
Міндоўг, ужо ідучы з гэтай да большай, нават агромністай паляны, на хаду прыабняў яго за плечы:
— Наша смеласць і ваяўнічасць ды ваша развага і мужнасць —
Рыцарскую гімнастыку (ням.).
вялікая рэч, дружа. Шкадую, што ты не ідзеш разам са мной на крыжакоў! Ім трэба моцна даць у зубы! Яны, як добра ведаеш, лічацца найперш з ёю.
— Ім, канечне, трэба адбіць ахвоту зырыцца сюды, на вашы і нашы землі. Але...— уздыхнуў Усяслаў.— Я не магу цяпер надоўга пакінуць князя.
— Іншым разам, скажу шчыра, падумаў бы, што выкручваешся ісці з намі, язычнікамі, на хрысціян, але цяпер ведаю: ты не павінен рызыкаваць сваім жыццём. He трэба вельмі радаваць “цэсара” з Холма!..
— Я таксама толькі што падумаў пра таго, князь,— сказаў Усяслаў.— Яму прыйшоў ад Батыгі грозны загад...
— Які? — Міндоўг ад такой навіны ажно не толькі запыніўся, a прысеў, як абстраляны стралой заяц, запытальна ўперыў позірк у яго вочы.
Бачачы гэта, Усяслаў адразу ж прызнаўся ў тым, што ўведаў:
— Загад вельмі кароткі: “Аддай Галіч”.
Як і ён на днях, так цяпер і Міндоўг ашаламіўся, найперш, канечне, падумаўшы пра сябе.
— Батыгавы і крыжацкія клешчы сціскаюцца...— пасля той уголас выказаў свае думкі.— Ну, а што Даніла?
— Думае, абхапіўшы аберуч галаву.
— Ганца да вас не прыслаў?
— He.
— I да мяне — не. Значыць, абараняцца не збіраецца,— зноў уголас паразважаў Міндоўг.— Тады — адно з двух: альбо яму пакорліва аддаць сваю вотчыну, каб яе ўручылі каму-небудзь іншаму, альбо самому ехаць да Батыгі і станавіцца на калені.
— Відаць, князь, ведаеш: паехалі да Батыгі Міхаіл Чарнігаўскі, Аляксандр з Ноўгарада, а яго бацька, Яраслаў з Уладзіміра, падаўся на паклон ажно ў Каракорум.
Міндоўг, па-рысінаму прыжмурыўшыся, скасіў вочы на Хвала: чаму я ўсяго гэтага не ведаю?
Нібы не заўважыўшы гэтага, Усяслаў дадаў:
— Значыць, Данілу застаецца толькі адно: імчацца ўслед, каб не запазніцца...
— Даніла будзе гандляваць з вамі...— пахітаў галавою Міндоўг.
— Будзе.
— Дык, можа, мне не ісці на крыжакоў, прыберагчы сілу?
— Ідзі,— сказаў Усяслаў.— Хоць з аднаго боку, але не давай самкнуцца кляшчам. Гэты паход — не проста набег. Ён для нас і для нашых суседзяў — абарона і паратунак: ты апярэдзіш іхні паход сюды. Як ты добра сказаў, вось тут той выпадак, калі трэба ўжыць палітыку і дыпламатыю праз сілу.
— Пайду,— цвёрда прамовіў Міндоўг.— Сіла тут павінна даць яшчэ іншую палітыку і дыпламатыю: аб’яднаць вакол Літвы ўсіх язычнікаў, умацаваць там маё вяршэнства.
— Ёсць яшчэ і іншы ход,— нарэшце падаў голас маўклівы Войшалк,— трэба ахрысціць Літву, язычнікаў-суседзяў. Вераю ад Усходу. Каб наш люд быў яшчэ бліжэй да навагародскага. А пачнем з таго, што манастыр паблізу, каля Нёмана, паставім.
Міндоўг, канечне ж, не раз ужо чуючы гэта ад сына (таму пра гэта ўкладвалі ў вушы князь Ізяслаў і ён, Усяслаў), ажно пыхнуў незадаволенасцю, але прамовіў ціха, скрозь зубы:
— Мой дзед, бацька, я, княгіня, ты — хрысціяне. Але хто — ты дакажаш іншым нашым князям і кунігасам, баярам, простаму люду, што старажытная язычніцкая вера горшая за хрысціянскую? Што трэба не шмат багоў, кожны з якіх беражэ сваё — ці то лес, раку, звера, рыбу, кожную кузюрку, ці то дом і іхні лад,— а патрэбен адзін? Заваюеш давер і любоў, што новую веру будзеш уводзіць сілаю? Ды калі новай верай пачнеш разбураць сваю даўніну, свае звычаі? Калі пачнеш траціць сваё аблічча?
— Адзін Бог, Творца і Уладар,— як і часта было раней, мяккі і сарамлівы Войшалк загаварыў непахісна і жорстка,— умацуе тваю вярхоўную ўладу, што будзе адЯго! Мунгалы заваявалі паўсвета, a то і ўвесь свет, апроч нас і нашых суседзяў, цяпер пад імі, але самі ідуць пад аднаго Бога. Што да хрысціянства, дык яно, як відаць па Навагародку не знішчае старую веру, а ўбірае яе ў сябе. Ды трэба мысліць цвяроза: наш язычніцкі астравок не ацалее, рана-позна яго ахрысціяняць. Калі не дыпламатыяй і палітыкай, дык мячом.
Міндоўг адвёў позірк ад сына, перавёў яго на Усяслава, але зірнуў ужо мякка:
— Скажы шчыра, суседзе дарагі, наша хрышчэнне па веры Усходу запыніць крыжацкую агрэсію? Запыняе яе на вашы, хрысціянскія, землі?
— He,— шчыра адказаў ён.
— А што, суседзе дарагі, будзе значыць хрышчэнне па веры крыжакоў?
— Нянавісць праваслаўнага свету і крыжацкая альбо рыма-каталіцкая няволя.
— Чуеш? — Міндоўг рэзка павярнуўся да сына.— Я не меней цябе ведаю, што рана-позна будзем змушаныя хрысціць язычніцкія землі, але пакуль што рабіць гэтага не трэба. Mae ворагі ўміг спажывуць гэта: глядзіце, Міндоўг руйнуе бацькоўскія веру і звычаі! Уладу ў Літве, вяршэнства над усімі язычнікамі нацкаваны на нас люд перадасць Даспрункавым сынам, а нас з табой ці зарэжуць, ці выганяць... Ці не так, Усяслаў?
— А кажаш, што найперш вой, а не дыпламат і палітык! —
усміхнуўся ён.— Страціг! Адзін з буйнейшых у нашым часе!
Гэта, хоць і сказанае паўжартам, не магло не ўсцешыць самалюбнага і ўладнага Міндоўга. Ды хто не любіць пахвалы, нават часамі і ад нягоднага чалавека?! Ды, заўважыў, гэтая пахвала не зусім спадабалася Войшалку: той, як вядома, з бацькам чужаватыя адно аднаму.
— He качан жа капусты, а галаву маю на шыі! — сам сябе пахваліў і Міндоўг.— He дурнейшы за Данілу ці за хвалёнага Аляксандра з Ноўгарада, які павінен ганарыцца не толькі сваім розумам, сваёй сілай, але і магутнай падпорай Полацака! Яшчэ паглядзім: хто — каго!
“Добра разабраўся наш князь,— падумаў Усяслаў.— Як ніхто, нам патрэбен цяпер якраз Міндоўг. Праўда, закілзваць, накідаць на яго сядло і садзіцца туды трэба ўдала, цешачы, вельмі не выяўляючы сваёй волі...”
Яны зрушыліся, падышлі да агромністай добра разраўнянай і ўтаптанай, толькі дзе-нідзе з кучомкамі шэрай травы паляны, дзе забаўляліся, набіраліся спрыту Міндоўгавы апранутыя ў лёгкія, найбольш са скуры, даспехі воі: пешцы мечавалі паміж сабой, лучнікі цэліліся з лукаў у прыбітыя да слупоў драўляныя плашкі, конныя на хаду паролі коп’ямі ці білі мячамі напхнутыя сенам і абшытыя скурай чучалы ў чалавечы рост, а яшчэ некаторыя на конях дубінамі ці баявымі сякерамі таксама на скаку лупілі па прыціснутых да слупоў чучалах, увабраных у захопленыя ў крыжакоў жалезныя даспехі,— правяралі моц чужога металу і дужасць сваёй рукі. Навучаў тут Міндоўгаў малодшы ваявода, разанскі баярын Яўстафій, які ўжо загартаваўся ў бітвах з манголамі.
— Дык хочаш рыттэльтурнэр? — запытаў Міндоўг ва Усяслава, бачачы, што яму падабаюцца варухлівыя і дужыя літоўскія воі, смеласць і сілу якіх многія суседзі зведалі ўжо з даўніх часоў.
— Што ж, рыстань — не толькі забава, але і навука, ваярскае ўменне,— адказаў ён.— Пакажы сваіх удальцоў. Можа, здолею ўбачыць які агрэх.
Міндоўг падняў руку — Хвал затрубіў у вялікі чорны, з сярэбранай аправай свой, ваяводскі, тураў рог; гульневы бой мігам запыніўся; усе павярнуліся на вядомы кожнаму сігнал.
— Полк! — зычна крыкнуў Хвал.— Пешцы — у шыхты налева. Конныя — у шыхты направа!
Яўстафій, тысяцкія, соцкія пачалі камандаваць сваім воям, што беглі, дзе каму станавіцца — хутка па абодва бакі паляны насупраць адна адной роўнымі шэрагамі пасталі баявыя сотні.
— Полк, зважай! — зноў зычна пачуўся ў цішыні Хвалаў голас.— Слухай князя нашага, Мендога!
Той, ледзь стрымліваючы закілзанага белага, у чорныя яблыкі жарабца, таксама азваўся гучна:
— Воі мае, нас наведаў слаўны навагародскі ваявода, муж і наш сябар баярын Усяслаў. Ён, як ведаеце, спрыяе нам, дык цяпер пакажам яму, што ўсё, што трапляе ад яго нам, дастаецца ў добрыя рукі. Пакажам нашы сілу і спрыт, а ён няхай справядліва ўсё ацэніць.
Потым — па Хвалавай камандзе — яны ўсе разам убачылі паядынкі мечавікоў, сутычкі з чучаламі, сякернікаў, капейнікаў і дубіншчыкаў, а рыстань пачалі закончваць капейнікі на конях — тупымі канцамі коп’яў збіваць з коней седакоў, і ўсё гэта было пад гул, смех, выкрыкі соцень людзей, кожны з якіх хацеў вызначыцца сам, ухваляў пераможцаў і насміхаўся з няўдачнікаў.
— Дык жадаеш, Усяслаў, памерацца-падужацца з маім лепшым капейшчыкам? — усміхнуўся, пачаў спакушаць Міндоўг.
— Усё ж не церпіцца ўбачыць мяне скінутым з каня? — з усмешкай адказаў ён.
— Гэты можа скінуць. I цябе. Дык не супраць саступіць яму славу?
— Слава прыходзіць сама,— прамовіў Усяслаў.— Як суджана, то не міне.
Адчуў: не можа ўжо адступіць, хоць добра разумеў, што Міндоўг пакінуў для яго ці, лепш сказаць, для сваёй славы не абы каго.
— Князь згодзіцца, каб я паводзіўся не зусім па рыдзельскіх канонах?
— Як хочаш,— адказаў Міндоўг.— Зможаш — дай урок маладому.
Усяслаў спешыўся з каня і пайшоў у шацёр Яўстафія пераапранацца. Той даў яму са сваёй радзімы цёплую паддзёўку, шолам з высокім, як у звона, верхам і доўгім шпілем, але без барміцы, пласцінкавы шэры панцыр, а ў гэты час, як чуў, Міндоўг паклікаў і штосьці гаварыў свайму вою. Калі Усяслаў выйшаў з шатра, дык убачыў ужо на кані свайго суперніка — незнаёмага, яшчэ маладога, толькі ледзь-ледзь з пачарнелым шчаціннем, але плячыстага, дужага дзецюка, які быў ужо з круглым драўляна-скураным, акаймаваным жалезам шчытом і кап’ём, пазіраў на яго спадылба. Сядзеў на кані стромка, бадай, толькі крыху цяжкавата.
Усяслаў сеў на свайго вернага каня, які разумеў яго, можна сказаць, з паўслова і на тон свісту. Яўстафавы дружыннікі яму, як знатнаму, падалі на выбар некалькі трохкутніх, з перагібам чырвоных, з бела-жоўтымі сярдзітымі львамі, што стаялі на задніх лапах, шчытоў (яны з радзімы Яўстафія), а таксама і некалькі коп’яў. Ён выбраў тое, на што легла вока, а пасля ўзважыла рука, і пад’ехаў да маладога ратаборцы, каб павітаць яго. Той, застылы, нават крыху
збялелы (твар худы, з рыжымі крапінкамі, вочы блакітныя, валасы, здаецца, светлыя), адказаў яму яшчэ большым паклонам.
Раз’ехаліся на пазначаныя Яўстафіем пазіцыі. Усяслаў ехаў, разварочваўся, ямчэй браў у левую руку шчыт, а правай падбіраў, дзе лепш узяць, сціснуць мёртва дрэўка, каб яно хутчэй даткнулася да супернікавага шчыта і ўклала ўсю ягоную сілу, і не гадаў, як на самае маленечкае імгненне апярэдзіць, нават нібы зусім не думаў. На самай справе гэта была ўжо сталая, халодная развага. Калі па Яўстафавым сігнале ткнуў шпорамі каня і той падскочыў, рвануў наперад, ведаючы, што гэта паядынак, калі разважаў, як накіраваць свайго скакуна, каб той і не ўдарыўся персямі з тым канём, і не панёсся задалёка, бачачы, што малады вой нацэліўся з самага пачатку на ўдар, Усяславава мысленне само рашыла па-свойму: праверыць, як той сядзіць у сядле. Хоць малады асілак струнка наставіў тупы канец кап’я, цэлячыся яму ў грудзі, Усяслаў яшчэ не падымаў сваю зброю, а пасля, калі супернікава кап’ё было за локаць да ягонага каня, ён нечакана шпарка нырнуў галавой уніз, нават крыху нахіліўся набок, але не перашкодзіў каню несціся ў шалёным галопе. Чужое кап’ё прасвістала побач, а літовец праскочыў міма. Ён жа раптоўна асадзіў свайго гнядога, аж той узвіўся на заднія ногі і ледзь не скінуў яго з сядла, а калі павярнуўся, то ўбачыў: супернік уклаў такую сілу ва ўдар, што, бухнуўшы ў пустэчу, не ўтрымаўся, заваліўся і сваім цяжарам змусіў спатыкнуцца каня. Абое рухнулі долу, прасунуліся крыху па ім. Бедны конь адчайна задрыгаў заднімі нагамі, спрабаваў падхапіцца, каб не загнявіць ездака, але не мог. He здольваў падняцца і ягоны гаспадар.
Воінскія шыхты загулі — ці то незадаволена ад нечаканага Усяслававага манеўра, ці то сам спачуваннем ад промаху свайго асілка.
Калі нарэшце вой выблытаў нагу са стрэмені і даў каню падхапіцца, сам, паспеўшы выхапіць са стрэмені і другую нагу, лежачы на баку, павярнуўся да яго: у ягоных вачах застыла ашаломленасць, а правая шчака была садраная, скрозь бруд сачылася кроў. Усяслаў не захацеў прыціскаць яго кап’ём да зямлі, запыніўся побач і запытаў:
— Цэлы?
— Цэлы,— буркнуў той. У вачах ашаломленасць змяніў ужо сорам.
— Як зваць цябе, дзяцюк?
— Лоў.
— Табе ваш князь гаварыў, што мы будзем змагацца не зусім па рыдзельскіх канонах?
— Гаварыў.
— Ты сутыкаўся ўжо з крыжакамі?
— Яшчэ не.
— Дык ведай, Лоў: яны гуляюць, нават б’юцца па канонах толькі са сваімі і пры сваіх. У сечах з іншымі, з вамі, язычнікамі, найперш, яны мала зважаюць на свае каноны, робяць усё, каб перамагчы. Дык трэба быць з імі вельмі пільным. Як сам убачыў, можна скуліць з каня суперніка і бяззбройнаму: я ж нават не падняў кап’я, але ты вось на зямлі. У баі часта бывае такое. Дык выбачай.
Той змаўчаў.
— Садзіся на каня, цяпер па канонах ужо праверым кемлівасць, спрыт і сілу адзін аднаго.
Праз хвіліну-другую вярнуліся на свае пазіцыі, зноў пры замёрлай цішыні і Яўстафавым знаку сарваліся з месца і рынуліся адзін на аднаго з узнятымі коп’ямі, неўзабаве зноў на шалёным скаку ўдарылі ў шчыты адначасна. Абодва ўклалі такую сілу ва ўдар, так сядзелі моцна на сядле, што дрэўкі не вытрымалі, зламаліся, і гэта ні аднаго не скуліла з каня. Што малады літовец аспакайнеў, мае асілкавую моц, Усяслаў адчуў па тым, што ягоны шчыт проста прыліп да ягонага цела, нават прагнуўся, не зусім убярог ад магутнага ўдару ў плячук, што адразу ж заныў.
Воі па абодва бакі ажно загулі ад захаплення, ад такой дужасці свайго маладога таварыша і, як яны ведалі, слыннага навагародскага ваяводы. Аднак, як заўважылі, Лоў трэ левы плячук. Значыць, і яму дасталося. Усяслаў махнуў рукой: давайце нам новыя коп’і.
“Адной сілай яго не зваліш. Трэба збіць яго з тропу, бліжэй, у прыцірку, пусціць каня і апярэдзіць з ударам хоць на невялічкае імгненне”,— трэці раз стаўшы на сыходную пазіцыю, падумаў Усяслаў, а пасля, калі нёсся ўперад, душой адчуў, што Лоў занепакоіўся, што не так, як хацеў, збліжаюцца коні,— пачаў папраўляць свайго, але той не слухаў, прэ і прэ з храпам па-свойму. Значыць, Лоў ужо не сабраны ў адзін нерв.
Усяслаў не згледзеў, а адчуў, што той вось-вось выкіне наперад руку з кап’ём, дык па звычцы ярасна выкінуў першы — Лоў так і не ўдарыў, наляцеўшы на яго дрэўка, ад ягонай непахіснасці і ад бегу коней,— усё гэта спрыяла цяпер не яму,— паляцеў долу і так няўдала, што, калі Усяслаў павярнуўся ўжо і бачыў усё, яго, зачэпленага адной нагою за стрэмя, доўга яшчэ цягнуў па зямлі паўзвар’яцелы малады конь, а Лоў, канечне ж, абіваў-абдзіраў аб дол локаць, плячук, твар: адна яго рука, што трымала кап’ё, была вольная, а вось другая не магла выпусціць шчыт і стрымаць каня.
Воі зноў загулі — мабыць, найбольш са спачуваннем свайму суродзічу. Яўстафій, яго воі кінуліся да Ловага каня, затрымалі, вызвалілі ездака — той сам не мог падняцца на ногі.
Да Усяслава пад’ехаў Міндоўг.
— Ты і ліс, і зубр заадно,— не вельмі радасна, але ўсё ж паважна пахваліў яго Міндоўг.
— Асуджаеш, што я напачатку збіў з тропу маладога? — запы-
таў Усяслаў, не радуючыся, а адчуваючы няёмкасць ад сваёй перамогі.— Лічыш ашуканцам? Вераломным?
— He,— адказаў той.— Ты ж не даваў рыдзельскай клятвы трымацца іхніх правілаў. Ды рыдзелі, як сам ведаеш, у баі ўжываюць і не такое. Як вельмі не чвімімся і мы.
— Якраз так, князь,— павесялеў Усяслаў,— я сказаў і Лову.
Міндоўг падаў свой знак — Хвал затрубіў у рог. Усе выпрасталіся, сталі “на зважай”.
— Слава пераможцу! — галёкнуў Міндоўг.
— Сла-ва-а! Сла-ва-а! Сла-ва-а! — тройчы лес ажно скалануўся ад рэха.
Калі яго ўшанавалі, Усяслаў падаўся да пераможнага. Каля таго, вызваленага ўжо ад даспехаў і пакладзенага на воўчыя скуры, абабітага, увіхаўся на каленях Міндоўгаў лекар.
— Вывіх ключыцы, князь,— патлумачыў той.— Але гэта не бяда. Дзяцюк здаровы, дужы, праз дзень-два зноў сядзе на каня.
— He перажывай вельмі, дружа,— Усяслаў прысеў каля Лова.— Я, бывальі вой, не павінен быў паводзіцца з табой, маладым, так, як павёўся. Але, думаю, навука гэтая табе яшчэ спатрэбіцца. Твае ўдачы, подзвігі і слава гэтаксама наперадзе,— і падаў руку,— не трымай на мяне крыўды і злосці. Давай падружымся.
Лоў працягнуў сваю далонь, усміхнуўся. Канечне ж, нявесела.
— Мы з табой яшчэ плячо ў плячо будзем у не адной сечы,— падбадзёрыў яго, а заадно і павёў сваю палітыку Усяслаў,— бо ворагі нашы амаль адны і тыя ж... Каб біць, пабіць іх, трэба цяпер самім вытрымліваць удары і вывіхі, падаць, насіць сінякі. Адзін біты дзесяцярых нябітых варты!
7
Зразумела, Усяслаў вярнуўся дамоў позна і захмелены. Калі ўбачыў у сваёй вітальні спакойнага Цішука і занепакоеную Любку, ажно здзівіўся: жонка ёсць жонка, нават зусім маладая. I яго першая сужаніца, доўга чакаючы яго, а пасля ўбачыўшы, што падвяселены, сустракала занепакоена, a то і запасочана: дзе, з кім быў?
— Выбачайце,— лагодна, як і заўсёды, калі падпіты, сказаў ён бацьку і дачцэ,— быў у Міндоўга, затрымаўся.— А пасля, згледзеўшы на Любчыных вачах слёзы знерваванай жанчыны, на гэты раз ужо не саромеючыся, пры цесцю, прытуліў яе.— Чаго смуцішся, краса мая ненаглядная?
Любка, прыпаўшы галавой да ягонага плечука, моўчкі, жалячыся, заплакала, ажно ўздрыгнулі яе хораша пакатыя плечы.
— Цішук,— папрасіў ён,— скажы дачцэ, а маёй любімай жонцы, што ёй не трэба гэтак хвалявацца.
— I я казаў, што няма чага прадаваць дрыжыкі,— спакойна пра-
мовіў той,— што ў цябе шмат клопатаў, дык ты мусіш затрымацца. Але яна як не чула. “А можа, яго забілі ліхадзеі!”, “А можа...”
— Ліхадзеі ёсць, але хіба яны асмеляцца на мяне напасці? — сціснуў Любку за плечукі.
— Ліхадзеі ёсць ліхадзеі...— усхліпнула тая.
— Краса мая ненаглядная, любоў мая сардэчная і вялікая,— вось такія нязвычайныя для яго словы самі па сабе вырываліся цяпер, ён радасна, шчасліва, а заадно, мабыць, і звыш меры моцна сціснуў яе,—ды я дзеля цябе з-за мораў і гор, з-пад зямлі і з неба заяўлюся! Нават з магілы выскачу, разочак на цябе зірну, палюбуюся, сцісну моцна-моцна, вось так, як цяпер, і зноў туды лягу!..
Чуючы яго больш чым шчырую споведзь, Цішук усцешыўся, але сумеўся, дык паспешна адвітаўся:
— Ну, вось і ўсё добра. Павячэрайце ўжо ўдваіх. Я пайду, бо хачу спаць.
Каб іншым разам, дык Усяслаў затрымаў бы мудрага, адданага яму ўжо даўно і спаважнага цесця, але цяпер адпусціў, потым, памыўшы рукі, сам даглядаў за Любкай — даставаў з печы жароўні і гаршкі, падчэпліваў з іх відэльцам самыя мясныя кавалачкі дзічыны і ласяціны, найменш тлустыя слаі стушанай кіслай капусты, наліваў апалонікам буракова-мясную поліўку, падаваў пацёртыя, у соку, журавіны і брусніцы, усяк заахвочваў, каб яна зрабіла хоць кус, глыток, а заадно гарэзаваў, цалаваў, калі яна слухала яго. Пазней, калі Любка, аспакайнелая, напоўненая маладой радасцю, аддана ляжала галавой на ягоным плечуку і кожнай жылачкай шчасліва ўчувала, як яго далонь пяшчоціць яе, запытаў:
— Ну, супакоілася?
Калі яна моўчкі хітнула галавой, не проста прамовіў, а пакляўся:
— Я толькі твой. На ўсё жыццё. Іншыя жанчыны для мяне толькі для таго, каб убачыць, што няма з іх лепшай за цябе, што я валодаю вялікім скарбам! I, як той змей, павінен ахоўваць гэтае багацце!
— А я, прызнаюся, баялася...
— Чаго, краса мая ненаглядная?
— А можа, ты паехаў да другой?
— Да каго?
— Да той, якую ведаеш...
— Дурненькая мая. Мы з табой зашлюбаваныя.
— Мала што. Ты — ваявода, ты ўсё можаш.
— He ўсё. Што мне не па сіле, а што я сам ад сябе адганяю,— сказаў, а пасля нечакана нават для сябе самога прызнаўся, але нібы па-геройску: — Праўда, некалі, калі быў маладым і неразумным, мог страціць развагу з-за адной жанчыны...
— Я ведаю.
— I з-за каго, ведаеш?
— Знаю.
— Ну, з-за каго?
— 3-за Мендогавай Ганны...
Ён ажно анямеў і, мабыць, зноў не так, як звычайна, гладзіў Любку рукою: адкуль яна тое ведае? Ёй жа тады, калі тое было і было адзін раз, позняй ноччу, здаецца, без чужых вачэй, ішоў яшчэ першы год!
— Угадала?
— Угадала, але як?
— Гаварылі пра тое, а я чула, запомніла...
— Праўда, магло тады быць самае нечаканае...— прызнаўся ён.— Але Ганна захацела быць вернай свайму мужу, сям’і, а я — сваім... Мы абое заглушылі тое, што ўзбудзіла нашы сэрцы... Можа, тое, загнанае і затоенае, уваскрэсла, калі я зірнуў на цябе як на жанчыну...
Змаўчала, але задаволена, радасна. Ён жа адчуў, што праўду кажуць некаторыя юрныя мужчыны-урвіцелі: Бог даў вушы жанчыне найперш для таго, каб яна чула ад мужчын, якая яна прыгожая, мілая, добрая, жаданая. Хто больш і лепш нагаворыць такога, да таго яна і пахінецца. Часамі нават да самага што ні ёсць няшчырага, хлуслівага, a то і нягодніка. “Добрае слова і кошцы прыязнае”.
— Можа, гэта і не ўзвышае мужчыну, Любка, але я не гулюн. Я адданы адной,— ён яшчэ бліжэй прытуліў яе да сябе.— Цяпер, падбіты ў дарозе і рознымі напасцямі, знявераны ў чалавечым шчасці, я акрыяў, зноў хачу жыць. Дык ты, краса мая ненаглядная, самае дарагое мне на свеце. Цяпер я непакоюся, каб ты хутка не збегла ад мяне, старога.
— Ніколі!
— Перасцерагаю: збяжыш — заб’ю! Сваёй рукою!
— He! — загарачылася.— Я толькі твая. Да смерці. Ніхто іншы, малады ці пажылы, мне не спадабаўся і не падабаецца.
— А раптам счужэеш, ахаладнееш да мяне? — запытаў-загуляў ён.
— He счужэю і не ахаладнею,— молада запэўніла яна.— А калі, не дай Бог, нават пад прымусам саграшу, дык забівай мяне. Ды я тады сама сябе звяду са свету!
— Што б ні было, жыві і красуйся,— прамовіў ён.— Грэх вялікі некаму ці сабе зводзіць такую красу чалавечую!
— Я толькі твая,— супакоена, шчасліва прашаптала Любка, ямчэй ладкуючыся на ягоным плечуку, шчасна атуманьваючы прыемным водарам і цяплом.
— “Божа, калі ты ёсць,— падумаў Усяслаў,— як вельмі проста можа быць шчаслівы чалавек, але як яму мала даецца гэтага шчас-
ця!.. Як нібы патрэбна, але няўцямна, памылкова яно падмяняецца чымсьці іншым! Мітуслівым, злым, згрызотным!”
Назаўтра, усцешаны і супакоены, загадзя ведаючы, што можна адпачыць, Усяслаў не змог сам прахапіцца, у цішыні і лагодзе дабіраў салодкі сон. Ды нечакана яго пабудзілі:
— Усяслаў,— заказытала яго пад пахай гарэзная з дасвецця Любка,— прачніся!
— Што такое? — падхапіўся, сеў ён, тручы заплюшчаныя вочы.
— На дварэ першы снег!
— Хачу спаць,— узмаліўся ён, адкінуўся спіной на пасцель.
— Які сон?! — затармасіла яго яна, седзячы побач на каленях у цёплай начной кашулі.— Зюзя прыгнаў зіму! Падыміся, зірні.
Тут, у спальні гэтага дома, было не акно, як у Навагародку, a толькі выраз між двух бярвёнаў, зашклёны, але цяпер адтуль, з fleapa, нібы адсвечвалася сюды ясная, нават белая і халодная відната, напаўняючы пакой маладой свежасцю.
— Ды падыміся ты! — не адступала Любка.— Зірні! На новы свет!
Ён ужо не толькі расплюшчыў вочы, але і нехаця падняўся, накінуў на сябе ахаладнелы за ноч бухарскі халат і пад руку з Любкай паўсонна падшлэпаў у мяккіх тапках да акенца: двор, дрэвы былі зіхотка белыя, толькі чарнеліся ствалы ды найбольш тоўстыя галіны.
— Пабеглі на двор! — пад’юшчыла Любка.
— Чаго? — мармытнуў ён.
— Прабяжымся па снезе! Босыя!
— Я не пабягу,— сказаў, хоць у маленстве меў найвялікшую радасць прабегчыся, апячы ступакі прыемным холадам.
— А я хачу прабегчыся!
— Прабяжыся.
Любха пацягнула яго за руку, адшчапіла на дзвярах крук, потым яшчэ больш'Ы — у сенцах — і выскачыла на двор. Скінула тапкі і, загалёкаўшы, уз.махваючы рукамі, пабегла па тоненькім снезе да лесу, пакідаючы за сабой шнурочак цёмных слядоў. He ўтрымаўся, усміхнуўся: што ні кажы, маладая лань!
Вось хтосьці — ага, стары Цішук — сярдзіта крыкнуў, дык Любка зусім не спуджана, толькі паслухмяна павярнулася і па сваім следзе пабегла сюды, да доміка, а за ганкам у сенцах шпарка ўскочыла яму на рукі, прыціснулася, нягучна скавычучы ад стыні.
Пасля снядання, застаўшыся сам насам, засяроджаны Цішук, кехкаючы ў кулак, сказаў яму:
— Выбачай, але ты залішне песціш Любку...
— Яна ж твая дачка,— нібы апраўдваўся.
— Але ж табе жонка...
— Разумею, усё разумею, цесць мой дарагі,—Усяслаў ляпнуў па плечуку свайго вернага целаахоўніка.— Ды Любка наша яшчэ маладая, дык ёй трэба і маладая радасць. Ад маладой радасці і мы, старэйшыя, маладзеем.
— Я і не знаў, што ты такі лагодны і чуллівы,— сардэчна ўсміхнуўся Цішук.
— I я ж жывы чалавек, з таго ж, з чаго і ўсе,— сардэчна адказаў і ён.— А гэтая любая нам стрыбаўка праз свой час павінна падарыць мне сына, а табе ўнука!
— Дай Бог! — сумеўся Цішук, перажагнаўся.
8
Пасля гэтага Усяслаў дні тры нікуды не адлучаўся з дому, прагульваўся (праўда, на другі дзень з’ездзіў ненадоўга на паляванне, сам падбіў дзіка), вылежваўся, адным словам, ляноціўся, адпачываў, як бывае, па тыдню, па месяцы-другім гулыуюць, п’юць, ядуць, гуляюць ці падоўгу даюць храпака іхнія альбо літоўскія князі і баяры. Ды, чуў, і на іншых землях знаць не лепшая, часамі без паходаў і баёў сумуе, ные, перакладаючы гаспадарскія турботы на чэлядзь, палонных ды на жанчын.
Калі затым пачаў адчуваць наплыў нуды і маркоты ад таго, што нічога не робіць вартага^ зазбіраўся ў горад. Ды прыбыў да яго ганец з польскага аполля , ад магната Баляслава, з запросінамі ў госці.
— Едзь тьі адзін,— нечакана заўпарцілася Любка.— Я да вяльможных ехаць не хачу.
— Чаму? Гэта ж наш гурт!
— Бачыла ж, калі былі ў цябе: і Баляслаў, і яго Ядвіся вельмі ганарлівыя. Пазіралі на нас, тваіх чалядзінаў, надта ж звысоку.
— На мяне з табой так не зірнуць,супакоіў.
— На цябе — канечне ж, не, ты ім блізкі па крыві, а на мяне... Дык я асаромлюся сама і цябе асаромлю.
— Любка! — бадай, упершыню заўшчуваў яе.— Ты — жонка навагародскага ваяводы! А ў мяне даволі ўлады і моцы, каб абараніць наш сямейны гонар! Ты ўзяла з сабой убор, што табе падарыла на вяселлі наша Звеніслава?
— Узяла,— паспешна адказала.
— Начапі, паўстань вяльможнай баярыняю.
— Іду.
А п ол л е (з польск.) воласць.
Хуценька выйшла ў свой, жаночы, пакой. I жанчына ёсць жанчына: затрымалася надоўга. Пасля зайшла новай, чым дагэтуль, лягчэйшай і вялікомнай паходкаю. У тым, што сама вышыла і падарыла ёй ягоная дачка: у новенькім аксамітным чырвоным стаўбунку з вышытым золатам сонцам і абапал яго дрэвамі, акаймаваным пясцовым мехам, у доўгім раскошным светла-шэрым сарафане. На яго плечуках — залацістыя квадраты (знак поля), падзеленыя на чатыры часткі, у кожнай з якой была залатая кропка (знак зерня), такія ж квадраты былі і ўздоўж сцёгнаў і ног (рукам і нагам трэба сіла), на запясцях — сярэбраныя бранзалеты, падол сарафана быў вышыты раслінамі, кветкамі, птушкамі, якія ходзяць па зямлі. I да ўсяго ўпрыгожанне на хораша паднятых грудзях — маністы са старых залатых манет.
Акінуўшы Любку з ног да галавы позіркам, ведаючы даўнюю, яшчэ, можа, прабабчыную сімволіку, якую вышыла Звеніслава, Узяслаў усміхнуўся: дачка наказала сваёй маладой мачысе падымацца з сонцам, дбаць пра іхні род і працаваць-працаваць, не ведаючы стомы!
Любка запынілася, потым крутнулася перад ім раз-другі: “Ну, як я?“
— Вяльможная! — падбадзёрыў яе і сам шчыра пацешыўся.— А калі яшчэ высока падымеш галаву і зірнеш звысоку!..
—Я так не ўмею,— уздыхнула.— Як гэта можна—глядзець на людзей пагардліва?!
— Пагарддіва — не трэба. Але ўзвысіць сваю і маю годнасць варта. Каб ведалі, што і мы людзі. Нічым не горшыя за іншых. Іначай нам або ім будзе непашанота.
Кемлівая Любка і ў яго паўжарце разумела праўду.
— Павітаць ці не павітаць знатнага чалавека з блізкай зямлі — не толькі ветлівасць,бачачы гэта, ужо сур’ёзна патлумачыў ён.— Тут ёсць і разлік. Хто ведае, якія наперадзе нашы варункі? Блізкае знаёмства можа спатрэбіцца нам.
— Дык і я павінна ўцягвацца ў палітыку? — усміхнулася.
— А як ты думала! Калі твой муж дзяржаўны, дык і ты ўжо дзяржаўная! Нават, калі слова не скажаш, але ў тваёй паставе, у вачах тваіх будзе веліч! Хутка сама ўбачыш, як і з табой захочуць сустрэцца і даць табе багатыя падарункі не толькі паслы ці купцы, але і баяры ды князі з усіх краёў!
— Для чаго? — шчыра запытала.
— Каб ты слова за іх закінула перада мной, каб памагла ім.
— Ух! — толькі ўздыхнула яго ”вяльможніца“.
Праз некалькі гадзін, праехаўшы конна па зацярушаным снегам, пашэрхлым беразе Валоўкі, а пасля збочыўшы, яны трапілі ў паселішча Нягнеўкі, дзе жылі бежанцы з сандармірскіх, кракаўскіх
і іншых польскіх краёў, дзе сярод зямлянак, паўзямлянак і хат узвышаўся новы двухпавярховы, з ганкамі і калонамі, з узорнымі паддашкамі драўляны дом магната-бежанца з Кракава. На адным з паддашкаў вісела апушчаная белая харугва — знак таго, што гаспадар мірны для ўсіх і сам просіць міру.
— Hex бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус,— радавіты, сваяк былому кракаўскаму князю, некалі багаты і вяльможны, а цяпер найперш паўзгорблены стары чалавек, Баляслаў сам сустрэў іх каля ганку-пляцоўкі з дошак. Высокі, схуднелы, з яшчэ болей павастрэлым доўгім носам і з тонкімі, пасінелымі губамі, з некалі смелым, халодна-пагардлівым, а цяпер спакутаваным, бяздольным позіркам. У падараным князем Ізяславам шыкоўным, але ўжо за апошнія гады падношаным сабаліным футры.— Якая ўцеха майму ціхаму дому! Маю шчэнсце спатыкаць самэго ваяводу з Навагрудка!
Павітаўшыся, гаспадар не па ўзросце варухліва павёў яго ў свой пакой, а старая прыслужніца запрасіла Любку ў святліцу да ягонай дачкі.
— Пан Усяслаў зусім млоды! — паліслівіў стары ці, можа, і пазайздросціў яму, пасвяжэламу ў лесе і пасля нядаўняй язды на кані.— Але, проша, не распранайцеся , тут зімна.— Падышоў да высокага, хораша выкладзенага паўкругам з чырвонай цэглы каміна, паднёс да яркага агню азяблыя бледныя рукі.
Усяслаў бачыў у Мазовіі, у князя Конрада і ягоных магнатаў, у крыжакоў каміны, але не спакусіўся на такую чужаземную завядзёнку: ад яе ў твар горача, а ў спіну холадна. Яму больш цікава сесці ў адзіноце ўвечар каля агню ў печы альбо грубцы ці ў любы час у лесе паблізу вогнішча, пазіраць на яркае полымя, слухаць, як патрэскваюць сучкі, як гамоніць агонь з комінам ці небам і думацьдумаць пра штосьці супакойнае.
— Як жывяце, пане Баляслаў? ходзячы па ўвешаным і засланым дыванамі з Навагародка пакоі, запытаў Усяслаў, ведаючы, што спачатку прыйдзецца выслухаць аселыя на гаспадаровай душы скаргі і ўздыхі.
— He жыву, а дажываю, пан Усяслаў,— цяжка ўздыхнуў стары.— Першы, малады, снег, а я не магу ўволю, усмак папаляваць! Hi коней добрых, ні хортаў, ні лоўчых! Ды і тое, што вызначылі мне вы з Міндоўгам, зусім мала для вольнэго і весялэго палявання!
Усяслаў цярпліва выслухаў знаёмую скаргу.
— Бардзо ценжка мне тут, пан Усяслаў. Я ж быў у сталіцы ўсёй зямлі, у Рыме, жыў у Кракаве! — настальгічна, як і раней, завёў
Ці не ад варункаў з палякамі ў ранейшыя і тыя часы, што тут апісваюцца, на заходнебеларускіх землях прыжыўся зварот на “вы”?
сваё Баляслаў.— Тут нават ваш сусед, літоўскі ўладар, не мае таго, што маюць у нас радавыя шляхцічы!
— Князь Міндоўг жыве сціпла,— заступіўся за таго Усяслаў.— Яму не да раскошы, ён амаль заўсёды на кані, у руху. Мы ў Навагародку слынным таксама, як бачылі, не любім лішнія марнатраўствы і гульбішчы.
— He ўсе. Ваш дворскі любіць багацце, гулянкі. Праўда, не з кожным. На мяне, абяднелага бежанца, пазірае з насмешкай...— Развёў рукі.— Хто я цяпер? Стары і, можна сказаць, жабрачы! Я, канечне, мог бы ўжо сказаць вам шчырае дзінькую і вярнуцца дахаты, куды мяне цягнуць мая вотчына, магілы жоны і сыноў, але... Мяне вельмі непакоіць новы паход Батыя назахад. Баюся страціць адзіную сваю ніць з продкамі і нашчадкамі — Ядвісю. Цяпер яна адна, хто можа працягнуць мой род далей. Скажыце, што не будзе таго паходу Батыя, дык я выберуся нават сёння.
— Я не магу такое сказаць. Ды, лічу, гэта рашае нават не сам Батый — грозны і моцны, але ён усяго толькі выканаўца вышэйшай волі.
Пачуўшы гэта, Баляслаў памаўчаў, запрасіў яго сесці на шырокім мяккім, накрытым мядзведжай скураю крэсле, сам сеў на суседнім. Хоць і выгнаннік, што страціў багацце, моц і здароўе, але хацеў пагаварыць пра лёсавырашальнае.
— Скажу шчыра, пан Усяслаў, з кожным днём мне ўсё цяжэй,— вось ужо які раз захітаў уніз-уверх галавою той.— Мяне непакоіць, нават страшыць, што не можа выйсці замуж Ядвіся і залішне доўга застаецца дзяўчынаю...
Як сам бацька, Усяслаў усё зразумеў глыбока.
— Ды люд ваш незадаволены намі...
— Вас крыўдзяць? Хто? Дзе? Калі?
— Як сказаць. Я пра іншае. Лічыцца толькі, што тут усе ахрышчаныя. Хрысціяне — знаць, тыя, хто жыве ў месце, а, як вы кажаце, вашы смерды, чэлядзіны — язычнікі. Яны пакланяюцца старым багам. Найбольш — Жыжалю, Богу агню.
— А хіба кепска, пане Баляслаў, калі на тое, што спрыяе нам жыць, ніхто не плюне? — па-свойму заступіўся за просты люд Усяслаў.— Тут — канечне, не Рым, сталіца ўсёй зямлі, не Кракаў, сталіца зямель польскіх, але тут таксама здаўна жывуць людзі і маюць свой прадзедаўскі лад, які разумна не ганьбіць, а паважаць.
— Але ж... Лад гэты застарэлы! Жыжалю — першы сноп новага жыта... Агнём абносяць паселішчы, хаты, поле, калі баяцца хвароб, засухі ці ліўняў! А“гуканне вясны”! Паляць “зіму”...
— Выносяць з хаты, знішчаюць усё старое, бруднае...— падправіў Усяслаў.
— А перадКупаллем!.. — несунімаўся стары каталіцкі вернік.—
Як у самыя паганскія часы тушаць па ўсіх хатах агонь, тады ўсе, старыя і малыя, мыюцца, апранаюцца ў святочнае і з песнямі ўсе разам ідуць у лес, да... вялікага агню!
— Зноў па-гаспадарску збаўляюцца там ад усякага хлуду: зносяць і паляць паламаныя граблі, бароны, патрэсканыя начоўкі, пагрызеныя мышамі рэшаты...
— Старэйшына высякае ў дуплістай вярбе агонь і, бывае, доўга. Аж далоні да крыві натрэ,— нібы не чуючы яго, узбуджана гаварыў Баляслаў.— Ён мармыча “сонейка”, “Пярун”, “барані нас”, “ажыві, агонь” і пад песні-галёканне здабывае агонь. Калі ж заўецца дым і блісне жоўты язычок, дык усе ажно шалеюць: “Зніч! Зніч! Зніч!” Пасля ад гэтага агню кожны запальвае свой агеньчык і беражліва нясе яго дамоў! А Купала! Зноў — вогнішча, хлопцы скачуць цераз яго ці з дзяўчатамі ходзяць вакол! А капішчы! Ці вы, пан Усяслаў, не ведаеце, што яны ёсць і на вашай, ахрышчанай зямлі?
— Можа, і ёсць,— адказаў ён, хоць добра ведаў, дзе яны. Выбачайце, пан Баляслаў, але мне здаецца, што вы там, дома, жылі вельмі адарвана ад свайго люду, завельмі захапіліся Рымам і Кракавам. Вы не бачылі, што і ваш просты люд не адрокся ад сваёй даўніны. Як і нямецкі альбо свейскі. Мне прыйшлося быць у вашых весях, лясах, дык я не сказаў бы, што вашыя смерды вельмі інакшыя за нашых.
— He буду спрачацца, смерды ўсюды ёсць смерды і, і як ні дзіва, у іх чамусьці амаль адны забабоны,— прамовіў са згодаю той.— Але... На Міндоўгавых землях яшчэ ахвяруюць агню людзей! Нават болей — паляць хрысціянінаў, кшыжацаў! У наш час! Недарэмна ж так занепакоеныя пра гэта кшыжацкія ордэны і біскупствы!
— Я пра многае з гэтага ведаю, пане Баляслаў,— спакойна, але непрыязна-цвёрда сказаў Усяслаў.— Ды не раю пра тое ліць слёзы з крыжакамі.
— Чаму? — прыхавана ўхмыльнуўся той.— Трэба, па-вашаму, таіць, апраўдваць паганства і дзікунства?
— Скажыце, вы шчыра верыце ў дабрамыснасць крыжакоў? — не адказаў, а сам запытаў Усяслаў і, не чакаючы адказу, яшчэ болей напаў: — Вы нічога не чулі пра тое, як іхнія бацькі і прадзеды нішчылі праваслаўную Візантыю? Ніколі не задумваліся: а што іх вяло туды і што прывяло сюды? Што — яны, як Хрыстос, шчыра, без карысці для сябе, для ўсіхнага людскога шчасця нясуць слова Божае на яшчэ язычніцкія ці, як вы кажаце, паганскія закуткі? Але чаму ў іх такі нехрыстосаўскі гвалт, такі разгул мячу, такая воля яду? Чаго яны і тут напралом лезуць на даўно ўжо ахрышчаныя землі? Урэшце, чаму іхнія браты дарадцамі ў манголаў-язычнікаў?
Баляслаў змаўчаў.
— Дай Бог, пане Баляслаў, каб я памыліўся, але калі не нас, дык нашых дзяцей і ўнукаў можа чакаць вялікая бяд^ за слепату тутэйшых хрысціянскіх князёў: полацкага Валодшы і Конрада Мазавецкага... — задумліва сказаў Усяслаў.— Валодша напачатку, яшчэ ў тым веку, сустрэўся з “хрыстовымі братамі”, паверыў, што яны толькі ахрысцяць ліваў і земгалаў, а значыць паспрыяюць яму, хрысціянскаму ўладару, умацавацца там. А мечаносцы, калі крыху закамліліся, адразу ж адпіхнулі яго ад Варажскага мора, з падуладных яму зямель, навіслі над самім Полацакам. Калі ж Валодша разабраўся, што ўпусціў у авечых скурах ваўкоў, сабраўся скінуць прышэльцаў у мора, дык крыжацкія шпегі атруцілі яго, а паход на іх сарвалі. Напачатку не разгледзелі воўчых зубоў у крыжакоў і наўгародцы ды пскоўцы. I зусім ужо цяжка зразумець, як мог пасля гэтага так даверліва даць свае землі тэўтонам Конрад Мазавецкі! Тыя ж, калі справяцца з прусамі, вось пабачыце, пойдуць з мячом на польскія землі! Зусім невыпадкова пабітыя Вячкам, Усеваладам, а потым ноўгарадцамі, літвой і земгаламі, намі з Данілам пад Драгічынам мечаносцы і тэўтоны пасаюзіліся, сабраліся ў адзін кулак! Дык, можа, пане Баляслаў, нам, хрысціянам, цяпер трэба не варагаваць ні паміж сабою, ні з язычнікамі, найперш з Мендогам? Ён — той, хто і пад маскай разгледзеў у крыжакоў ашчэр, б’е іх на далёкіх подступах... Ці я, пане Баляслаў, гавару не зусім тое, што трэба?
— Так, але...
— Што — “але”?
— Кшыжацы папікаюць, што вы, праваслаўныя, замінаеце ім ахрышчваць паганінаў, нават памагаеце тым. Каб князь Мендог, іншыя князі ўзялі веру ад Рыма, дык...
Усяслаў не выцерпеў:
— ... дык яны спачатку заняволілі б іх, а потым яшчэ больш напорыста рушылі б на нас, праваслаўных.
— А калі б вы, праваслаўныя, згадзіліся паяднацца з каталікамі і прызнаць вяршэнства папежа?
— Дазволю, пане Баляслаў, запытаць: чаму ж вы тут не пераходзіце ў нашу веру? Ці вы скажаце, што вашая вера для вас больш праўдзівая, што гэта вера вашых прадзедаў, а ім вы не можаце здрадзіць.
Паколькі Баляслаў памарудзіў адказваць, дык Усяслаў узмацніў націск:
— А ці не залішне Папа ўмешваецца ў палітычныя варункі Ka-
' Уладзіміра (?)
таліцкіх краін? Чаму, для чаго ён заклікаў крыжаносцаў у паход на праваслаўныя землі, калі туды рынуліся манголы? Чаму ён забараніў пастаўляць праваслаўным зброю, коней, іншыя рыштункі?
— Папа мог бы сабраць вялікую сілу супраць манголаў.
— Ён мог сабраць яе і раней, але не збіраў і, кажу, пасылаў сваіх вернікаў ударыць праваслаўным у спіну..
— Бачу,— ухмыльнуўся той.— Пан Усяслаў — зацяты вораг каталікоў і папы рымскага!
— He. Я ні вам, ні папу ніякі не вораг. Я хачу, каб паміж намі і вамі не было ніякіх ростыркаў ды сварак, каб мы шанавалі аднаго Бога,Творцу і Усявышняга. Але я супраць і рашуча, каб спекуляваць на веры.
— А праваслаўе, па-вашаму, не спекулюе? He служыць палітыцы? Раней — Кіеву, а цяпер — Холму, Ноўгараду і Уладзіміру? Ці вы, Навагрудэк, не замышляеце ахрысціць Літву, каб падуладзіць яе? А хіба Полацак не меў такія намеры да ліваў і земгалаў?
— Я ж і кажу: цэркаў часамі займаецца не сваім, прыкрываецца верай і займаецца палітыкай, спрыяе не асвячаць, а заваёўваць чужыя плямёны. Ды спынім, пане Баляслаў, дыспут пра гэта. Мы тут як тыя два глухія: кожны гаворыць сваё, але таго не чуе... Лепш скажыце мне, хто вас тут крыўдзіць?
— Мяне, маю Ядвісю ніхто не чапае,— адказаў той.— А вось маіх рыцэжаў б’юць вашы смерды.
— Нявучаныя смерды — рыдзеляў? — усміхнуўся Усяслаў.
— Вашы смерды, пан ваявода, не ведаюць ніякіх рыцарскіх правілаў,— паскардзіўся той.— Вось на днях у аднаго майго слаўнага рыцэжа, што меў шмат подзвігаў у чужаземных землях, ваш просты смерд спачатку звычайным калом выбіў з рук меч, а потым збіў кулакамі. Выбачайце, пан Усяслаў, але гэта — дзікунства, абраза рыцэжу!
— Што ж, давайце разбяромся. Вы можаце паклікаць сюды пакрыўджанага рыдзеля?
— Mary. Ён у суседнім пакоі.
— Паклічце, калі ласка.
Стары падняўся з крэктам, выйшаў з пакоя, мабыць, сказаў сваё слова слугам, а пасля вярнуўся:
— I яшчэ вялікі мой клопат, пан Усяслаў.
— Які?
— За гэты час, што ты тут, знаць наша, канечне, захоўвае ўсё сваё. Веру, звычаі, мову,— занепакоена сказаў гаспадар, кладучы на аціхлы агонь новыя сухія паленцы.— А вось нашы простыя людзі пачынаюць жаніцца ці выходзіць замуж за тутэйшых, дык паволі трацяць сваё. Хто пераходзіць у вашу веру, хто гаворыць ужо на
польскай і дрыгавіцка-крывіцкай мяшанцы, а дзеці іхнія, баюся, будуць зусім не палякі...
Усяслаў паціснуў плячыма:
— He ведаю, як тут вам памагчы. Думаю, каб, не дай Бог, мне з маімі людзьмі прыйшлося ўцякаць на вашыя землі, дык і нас там чакала б такое. I вы не мяняеце дзеля нас сваёй веры, гутаркі, сваіх звычаяў. Ды люд сам выбірае, як яму лепш.
— Вы добра гаворыце, пан Усяслаў,— стары бежанец зноў сеў на сваё крэсла.— Але ўсё гэта найперш на вашую карысць.
— “Карысць” наша, пан Баляслаў, пачыналася з таго, што мы шчыра далі вам, няшчасным, прытулак. Падзяліліся з вамі сваім кавалкам хлеба,— як не хацеў, але мусіў напомніць пра ўсё ён.
— Я ж...— схамянуўся той, што лішне сказаў пра тое, пра што думаў і гаварыў са сваімі людзьмі.— Я ж толькі так кажу... Душа болі...
— А думаеце, пан Баляслаў, душа не баліць па Бацькаўшчыне, па сваіх звычаях, па гаворцы сваёй тым, хто мусіў апынуцца тут з чарнігаўскіх, бранскіх альбо разанскіх зямель?
— Ім усё ж лягчэй. Яны адной з вамі веры, у вас з імі і астатняе ўсё бліжэйшае.
— Выбачайце, пан Баляслаў. Мы гвалтоўна не пераводзім вас у нашу веру, на нашы звычаі, на нашу гаворку. Ды вы не дзіця, каб я вас супакойваў. Калі ласка, беражыцё ўсё сваё. Але, будзьце добрыя, у нашым доме паважайце і ўсё наша! Тады паразуменне між намі прыйдзе само па сабе.
Стары польскі магнат не адказаў: у пакой зайшоў доўгавалосы і хмурны хлапчына ў памятым панцырам скураным каптане, запытальна зірнуў на свайго гаспадара, а пасля — на яго, Усяслава, павітаўся лёгкім нахілам галавы.
— Якія твае крыўды, рыдзель? — запытаў ён.
— Я ж кажу, пан Усяслаў,— забег таму наперад стары.— У рыцараў свой кодэкс, але з ім тут ніхто не лічыцца.
— Чым цябе, рыдзель, як лічыце, вы, нашы дзікуны абразілі? — зноў у маладога запытаў Усяслаў.
Той маўчаў. Як было відаць, гэтым маўчаннем Баляслаў незадаволіўся, бо панукнуў:
— Ну, гавары, шляхціч.
У дзверы пастукалі, а калі пачулі Баляславаў дазвол зайсці, у пакой увялі рослага, у зрэбных пафарбаваных нагавіцах і ў кажушку цёмнавалосага дзецюка, здаецца, на некалькі гадоў маладзейшага за польскага рыцара. Дзяцюк гупнуўся перад імі ўсімі на калені, апусціў буйную галаву і закамячыў у руках аблавуху.
— Устань! — загадаў яму Усяслаў. А калі той падхапіўся, запытаў: — Ведаеш, хто я?
— Ведаю, ваявода.
— Як цябе зваць?
— Мікула.
— Гэта ты пакрыўдзіў польскага шляхціча?
— Я яго не крыўдзіў.
— Ён цябе збіў? — Усяслаў павярнуў голаў да рыцара.
— Ён, ён, мядзведзь гэты, — зноў за свайго шляхціча адказаў стары магнат.
— Гавары, чаму даў волю сваім кулакам,— строга сказаў дзецюку Усяслаў.— Толькі кажы праўду! Як за правіну, так і за хлуслівасць загадаю пакараць строга!
— Рыдзель бегае за нашымі дзеўкамі... Хацеў аблажыць і маю дзяўчыну...— падаў той голас.— Вот я і даў...
— Маеш сведкаў?
— Маю.
— Чыя праўда? — Усяслаў зірнуў на шляхціча.— I ты не мані, бо і табе не дам за гэта спуску!
Той нібы вады ў рот набраў. Сумеўся і Баляслаў. Можа, шляхціч і наманіў яму пра тое, за што яго адлупцавалі.
— Можаш апраўдацца і абвінаваціць гэтага “мядзведзя“?
Той — ні слоўка.
Усяслаў паказаў рукой дзецюку: ідзі. Той задам адступіў, потым выйшаў з пакоя.
— Маладыя, гарачыя...— уздыхнуў Баляслаў, а потым, бачачы, што Усяслаў хмурыцца і, мабыць, мыляе вуснамі, накінуўся на шляхціча: — Вон адгэтуль, вон! Падманшчык! Курвец! Я сам пакараю цябе! Сваім судом! Згодзен, пан Усяслаў?
Ён не адказаў, утаймоўваў абурэнне.
— Сумуе, нудзіцца без падарожжаў, подзвігаў шляхціч,— падняўся, зноў па-свайму патлумачыў усё стары.— I вам скажу, пан Баляслаў, не абысціся без рыцараў, смелых і ўдалых воінаў. Калі вы хочаце мець сваю дзяржаву, свой гонар і сваю славу, то павінны мець і рыцараў.
— Як бачыце самі, нашы дзецюкі б’юць рыцараў без даспехаў і спецыяльнай вывучкі,— прамовіў Усяслаў.— А што да правілаў, дык сам бачыў: у баі рыцары мала зважаюць на іх, трымаюцца за іх толькі ў сутычках паміж сабою. Ды, добра ведаю, рыдзелі не толькі шукаюць прыгод, паняў свайго сэрца, подзвігаў, славы, але яны і сапраўдныя рабаўнікі: забіраюць сабе чужую маёмасць, прыводзяць палонных і робяць іх сваімі рабамі. А пра іхнія крыжовыя паходы няма чаго і казаць. Гэта — дзікунства! У наш век!
Баляслаў, канечне ж, хочучы ўратаваць ад кары свайго шляхціча, а заадно перамяніць малапрыемную для сябе гутарку, запытаў:
— Млода, з якой пан Усяслаў прыехаў, ест ваша жона?
— Жонка.
— Выбачайце, пан Усяслаў, але...— запнуўся той.
— Што, пан Баляслаў? — ветліва, але напружана запытаў Усяслаў.
— Кажуць, ваша жона не зусім са знатнага роду...— асцярожна, ведаючы, што чапляе вельмі асабістае, прамовіў стары знаўцарозных канонаў і этыкетаў. “He зусім са знатнага” — гэта толькі засланка, за іншае, сапраўднае — “з нізоў”.
— Яна дачка м^йго старшага і вельмі знатнага дружынніка, цяпер ужо двараніна ,— адказаў ёнА сама — першая навагародская красуня і вельмі знатная розумам, сэрцам і душою.
— Такі ваявода, як вы, пан Усяслаў, мог бы ўзяць не толькі любую баярыню, але і асобу з княскай крывёю...
“Значыць, і тваю дачку”,— здагадаўся пра ўсё Усяслаў, але ўголас сказаў без напругі ўжо:
— Я ўзяў за жонку, пан Усяслаў, тую, каго зажадала маё сэрца. Для яе і дзяцей нашых хопіць маёй даўняй баярскай радавітасці.
— Вшыстко розумем, пан Усяслаў,— згодна пахітаў галавою стары.— Цяпер ды тут, дзе вы ўзвысіліся да князя ці яго пасадніка, набіраеце моц з кожным днём, адзяржаўліваеце сваё паньства, вы вольныя рабіць тое, што зажадаеце. Вы — такі магнат, якім я некалі быў у Кракаве.
— He ўсё я магу, пане Баляслаў. Раблю найперш тое, што даручае князь і што ў інтарэсах Вялікай Навагародскай зямлі. Праўда, як вы кажаце, тое-сёе спажываю і для сябе. Узяў вось замуж любімую ці, як вашы людзі добра гавораць, кохану.
— Розумем, вшыстко розумем, пан Усяслаў,— зноў, але на гэты раз задумліва пахітаў галавою Баляслаў.— Мая жона, ктуру ўбіенлі манголы, кеды яна кінулася ратоваць Ядвісю, была знатна кабета, але мне не зусім кохана...
Усяслаў змаўчаў, а Баляслаў, убачыўшы за адчыненымі дзвярыма свайго слугу-пакаёвага, запрасіў:
— Ходзьма, пан Усяслаў, перакусім.
У другім пакоі, у сталоўні, былі ўжо ў шыкоўным сваім уборы, хоць і пунсовая, але молада свежая Любка і гаспадарова дачка — на гады тры-чатыры старэйшая, вышэйшая і больш гонкая, з прыгожым паўкруглым бледным тварам, у зялёнай сукенцы з пазалочаным паскам, што спускаўся ўздоўж сцёгнаў і пры падоле быў прышпілены залатой спонаю, з сумессю велічы, пагарды, болю і сораму ў застылых карых вачах.
— Выбачайце, пан ваявода, не магу пачаставаць вас ні італійскім,
На Русі з 12 ст. дваранамі называлі т. зв. “вольных слуг”, якія атрымлівалі зямельныя надзелы на час вайсковай службы ў князёў і найбольш багатах баяр.
ні бургундскім альбо рэйнскім віном, ні чэшскім ці іншым півам,— заныў былы багацей, паказваючы рукой на падрыхтаваны ўжо для іх стол.— Мой князь, Генрык Набожны, каб устаў з магілы, дык не паверыў бы, што я да такога дажыўся! Простыя наліўкі і медавуха!
— Я не вялікі знаўца він і піток, пан Баляслаў,— ухіллів^ прамовіў Усяслаў.— Хоць ведаю, што любое vinum lactificat cor.
Баляслаў і яго дачка амаль у адзін міг ускінулі падобныя, паўдугою, цёмныя бровы: бач, і ён тут ведае латынь!
— Калі пану Баляславу так не падабаюцца нашы моцныя наліўкі і медавуха, дык скажу дворскаму, каб падаслаў вам чужаземнага віна,— усміхнуўся ён.
— Ваш дворскі, пан Усяслаў, можа даць усё з любой зямлі, але запатрабуе ўзамен срэбра ці золата,-— уздыхнуў той.— Баюся, ён хутка выцягне ад нас ужо і сямейнае, невялічкі пасаг панны Ядвісі.
— Татусь, не тшэба! — дачка нахмурыла лоб — высакаваты, нацягнуты гладка зачасанымі, сабранымі на патыліцы і змацаванымі шпількамі цёмнымі валасамі. Ад яго, Усяслава, сёння адводзіла позірк, не паказваючы цяпер ні прыхаваных цікаўнасці і выкліку, ні ўхмылкі з яго простасці, чым ахалоджвала першы раз, ні няшчырай ветлівасці, чым адорвала ў апошнія сустрэчы.
Баляслаў моўчкі запрасіў рукой Усяслава сесці злева, Любку — за ім, дачку — справа ад сябе, а сам апусціўся ў крэсла з высокай выразанай спінкай пасярод стала. Ядвіся апусціла вочы. Мабыць, яе зусім не ўсцешылі яны, госці. Можа, у душы гарэла дзявочая рэўнасць, што нейкая просталюдзінка Любка выйшла замуж ажно за ваяводу, а яна — не і не бачыць тут нікога вартага сабе. Няўжо стары падбіваў яе спадабацца яму, і яна, не толькі не пакахаўшы, але нават і не паважаючы яго, Усяслава, была ўжо гатовая споўніць бацькавую волю? Апусціла вочы і Любка, што напружыла варункі за сталом. Усяслаў злёгку таўхануў пад сталом нагою і, не пазіраючы на яе, сам вышэй падняў галаву. Адчуў: выпрамілася і Любка і, бадай, змушае сябе вытрымліваць вяльможныя позіркі.
— Што ж, развяселім сваё сэрца медавухай,— прамовіў Баляслаў, махнуў рукой застольнаму слузе, каб той наліў ім пітва ў шкляныя, з пазалочаным абадком высокія і шырокія келіхі на вузкай ножцы, а на самым канцы ножкі — з шыракаватым кружочкам.— За вас, нашага зычліўцу і абаронцу, пан Усяслаў, і за вашу жону. Дай Бог вам здароўя, дзетак добрых і шчэнсця велькага!
Усяслаў падзякаваў, а калі выпілі, пачалі закусваць. На халодную закуску былі журавіны, звараныя, пацёртыя і палітыя смятанаю буракі, кіслыя грыбы з цыбуляй і алеем, стушаныя, але ўжо астылыя цецерукі, свежыя праснакі.
1 Віно развяселіць чалавечае сэрца (лац.).
Пасля слугі прынеслі ў агромністай жароўні падрудзелую і шыпкую ад гарачага тлушчу, адмыслова пахкую ад стушанай кіслай капусты бараніну, а яшчэ пазней падалі набрынялыя маслам белыя аладачкі, а да іх — смятану і мёд. Баляслаў, ведучы рэй, час ад часу загаворваў з дачкой, каб яна хоць крыху павесялела і ажывіла застолле, але тая сёння была нацятая, буркне бацьку слова ў адказ і зноў, апусціўшы вочы, моўчкі і ціхенька, прытрымліваючы на талерачцы двухзубым відэльцам мяса, адчыквае нажом ад яго малюсенькія кавалачкі, лена бярэ іх у рот і доўга, не раскрываючы рота, жуе, а потым глытае нібы без смаку. Бачачы гэта, не налягала на яду, таксама больш для прыліку штукавала нажом і відэльцам і Любка, а калі ён пры першым жа зручным выпадку, калі ў яе нічога не было ў роце, загаворваў, дык яна адказвала нешматслоўна, але ўсё больш і больш нязмушана, з упэўненай усмешкаю.
— Прашу выбачэння,— урэшце не вытрывала, паднялася з-за стала Ядвіся,— мне болі глова, я пакіну вас.
— Цурка!..— паспрабаваў змусіць яе адумацца бацька.
— Татусь, я ж поведзяла! — нервова абсекла яго тая. Ясна, мае пыхкі, злы характар. Ён не лепшае, а яшчэ горшае ад розных жыццёвых напасцей. Узор яго — характар Расціслававай Раксаны. Вечная пакута мужу: трэба не сэрца, а камень мець у грудзіне, каб не ўзрушыцца, не ўскіпець, а то і не даць волю рукам, калі жонка то нечакана весела рагоча, то праз міг хмурнее, чапляецца, папікае, кляне, а потым істэрычна раве і б’е ўсё, што толькі трапляе ёй пад рукі.
— Дзякуй, панна Ядвіся, за смачны пачастунак,— падняўся, схіліў галаву Усяслаў. Можа, трэба было і выйсці з-за стала, пацалаваць ёй руку, як у іх заведзена, але стрымаўся.
— На здрове, пане Усяслаў,— спрабуючы ўсміхнуцца, адказала тая і Любцы кіўнула: — На здрове.
— Ох, гэты кобецы буль гловы! — калі Ядвіся выйшла, нялёгка ўздыхнуў Баляслаў.— Ён — вечны неспакой, клопат велькі мужу і бацьку! Няма страшнейшай на свеце зброі, чым жаночыя папрокі і слёзы!
Зразумела, некалі яму шмат дасталося ад багацейшай за яго, але капрызлівай жонкі, а цяпер вось хапае ад абяднелай і злоснай, што асенняя муха, дачкі.
Калі ехалі ў Навагародак, Усяслаў ужо не пасаромеўся, пры ўсіх спадарожных прытуліў Любку да сябе:
— Малайчына!
— За што? — схамянулася ад задуменнасці тая.
— За сваю вяльможнасць!
— Якая там вяльможнасць! — Любка, здаецца, была незадаволеная сабою.— Як я апынулася разам з гэтаю Ядвісяю, дык яна
спачатку агледзела мяне так, што аж мае пяты запацелі, а потым давай з ухмылачкай загаворваць са мной то на адной, то на другой чужой мове, а я нічога ж не разумею, маўчу, нямею!
— Канечне, не шкодзіць ведаць чужыя мовы,— адпускаючы яе, мякка прамовіў ён, сам могучы чытаць і пісаць лацінкай, па-нямецку ды ўсё разумеючы, што гавораць князь Даніла ці магнат Баляслаў.— Але зусім ніякая не бяда, калі добра ведаеш і любіш толькі сваю родную мову!
— Ледзь-ледзь, але я вытрымала, пакуль яна нацешылася. А тады і кажу ёй: “Я разумею, панна Ядвіся, што вы можаце сказаць пра мяне: праўда, я нідзе далей свайго Навагародка не была, хоць хацела б паглядзець свет вялікі, шмат чаму навучыцца. Але тое, што трэба мне, жонцы майго мужа, ведаю добра”.
— Малайчына!
— А яна аж пыхнула, вочы па яйку сталі, але апомнілася, нічога не адказала, амаль адвярнулася, смыляе-смыляе губамі і пазірае ў акно на двор. Я ж сама села, супакоілася і чакала, пакуль нас не паклічуць.
— Малайчына! Ты добра збіла яе пыху.
— Чым?
— Сваёй красою, розумам і годнасцю.
— Мне здаецца, яна зненавідзела мяне, што я, такая-сякая, стала тваёй жонкаю,— прамовіла Любка, а затым дадала: — Можа, і без радасці вялікай, але яна пайшла б за цябе.
— Я, па-твойму, такі заманлівы мужчына?
— Для яе найважней тое, што ты знатны і багаты, што за табой яна была б зноў вяльможнай.
— Скажу шчыра,— не маніў і ўжо не жартаваў ён.— Яны пра гэта са мной не гаварылі.
— He наспелі...
— Затое я паспеў ухапіць цябе, краса мая ненаглядная,— усміхнуўся.— А мовам чужаземным, калі хочаш, навучу, самыя розныя разумныя і не вельмі цікавыя пісанні чытаць будзеш, размаўляць з людзьмі з розных зямель. Хоць, думаю, рана-позна яшчэ болей змусім, каб яны і нашу дрыгавіцка-крывіцкую мову добра вывучылі, каб і на ёй з намі гаварылі і граматы нам слалі!
— Бачыш,— усміхнулася і яна,— якія табе клопаты са мною...
— Ведаеш што, жонка,— паківаў пальцам,— не хітруй, не змушай, каб я цябе шмат хваліў, каб потым і мне было шмат турбот з-за твайго галаўнога болю! Маці Звеніславы,— вось так сказаў пра сваю былую жонку,— сама ведаеш, была напраўду хворая, мучылася бедная, але мяне не мучыла.
— Яна была добрая,— прамовіла Любка.— Як цяпер і Звеніслава. Яны мне як родныя.
9
Дома, ужо на змярканні, калі пасля заходу сонца мацней паціснуў марозік і калі назіраў, як яго чэлядзіны даглядаюць пасля дарогі коней, Усяслаў хацеў адразу паслаць чалавека па баярына Голуба, каб уведаць усе тутэйшыя і чужаземныя навіны, але яму пазаміналі: прыплёўся Расціслаў. Здаецца, за гэтую спакойную і ўежную для ўсіх іх восень яшчэ больш патаўсцеў, пабольшаў ягоны падволіч, ажно выпірае за мясістыя і выразна здаровыя шчокі, толькі вось ніжняя палова таўсматага носа адмыслова ліловая, нават з сіневатым адценнем ад празмернага піцця.
— Як з’ездзіў у сваю воласць, пасаднік? —лісліва запытаў той, калі павітаўся.— Добра адпачыў?
— Добра,— адказаў ён, незалюбліваючы, што яго называюць пасаднікам.— Але толькі, вяртаючыся дадому, успомніў, што забыўся пра адзін наш вялікі клопат.
— Кожны новы дзень нясе новы клопат, Усяслаў,— адмахнуўся Расціслаў.
— Да слова, гэта — найбольш твой клопат, дворскі,— Усяслаў падструніў таго.— Сваё, што задумваў, я споўніў усё.
— У чым, па-твойму, я лежань альбо нягоднік? — нібы пакрыўдзіўся Расціслаў. Падпіты, упараны пад цёплым сабаліным футрам.
— Ты так і не ўведаў, чаму сям-там хварэе наш лён і як яго можна вылечыць,— адказаў ён, больш пазіраючы на сваіх коней, чым на няпрошанага госця.— Хоць лепш за ўсіх знаеш: добры лён для нас — гэта золата, а золата гэта наша моц.
— Каб жа так лёгка было лячыць хваробы!
— Гэтую ты проста мусіш ці вылечыць, ці знішчыць. I тут найперш нам могуць памагчы старыя нашы гаспадары. У многіх жа з іх чысты лён.
— 3 многімі з іх гаварыў. Але ці не ведаюць, ці не хочуць сказаць прычыну.
— Кепска, значыць, гаварыў.
— Усё ты незадаволены мною, Усяслаў,— болей хмялеючы, смялей забурчэў той.— Па-твойму, я — проста мярзотнік! A то і вораг! Князю! Табе! Зямлі нашай! Данілаў прыхвасцень! А я вось маю навіну, ад якой і ў цябе кроў застыне...
Усяслаў не паспяшаўся запытаць, што гэта за такая навіна. A Расціслаў ажно здзівіўся:
— He хочаш пачуць тое, што можа шмат змяніць у нашых варунках з Данілам?
— Ведаеш — скажы.
— Скажу: князь Даніла і Андрэй-дворскі паехалі ў Арду, да Батыгі...
Вось чаго так узбудзіўся Расціслаў. Баіццца, каб не загінулі там яго заступнікі, якім ён служыць як вартавы сабака.
— Чаго маўчыш? — запытаў Расціслаў.— Страх узяў?
— Ніякага страху ў мяне няма. Я так і думаў.
— Што?
— Што князь Даніла туды паедзе, а замест сябе пакіне Васільку.
— I цябе не палохае, што князь Даніла падаўся да азіяцкага тыгра ці па ярлык, ці па смерць?
— He.
— Чаму?
— He будзе князь Даніла, дык будзе князь Васілька ці іншы гаспадар.
— Ты не любіш князя Данілу, ты супраць яго шэпчашся з Мендогам!
— Гавары ды не загаворвайся! — сярдзіта сказаў Усяслаў.
— Скажаш, ты не хочаш аддзяліцца ад Данілы яшчэ болей? He бачыш Навагародскую зямлю саму па сабе, над усёй Літвою, a сябе — уладаром пры нашым хворым ці чужым князі, які будзе слухаць цябе?
— Глядзі ты! — пакпіў Усяслаў.— Я і сам не ведаў, што ў мяне такія прагавітыя намеры, самалюбнасць, a то і пыха! Выходзіць, я мару пра сілу і лаўры ўладара!
— Скажаш, я — дурань, нічога не разумею? — Расціслаў не адступіў.— He ведаю, дзе праўда, а дзе жарцік?
— Ты сваёй праўдай ужо даўно аглушыў вушы Андрэю-дворскаму.
— Канечне, я — яго віж! — пакпіў ужо і Расціслаў.— Перадаю яму ўсе нашы таямніцы!
— Усе нашы таямніцы — ніякі не сакрэт для Андрэя-дворскага. Я сам летам усё адчуў.
— He ўсё не толькі ён,але і я ведаю,— выскаліўся Расціслаў.— Тое-сёе тут знаюць толькі двое: князь і ты! I гэта найперш супраць князя Данілы! На яго вы збіраеце сілу!
— Ага, каб напасці! Вось, калі яго няма дома, хутка і папром туды!
— He, я — не дурань! Мяне вакол пальца не абвядзеш!
— Ладна, разумнік вялікі,— ціха, каб не пачулі яго людзі, сыкнуў Усяслаў — Прэч адгэтуль! Хуценька! Іначай зграбу за каршэль і выкіну як пса за вароты! Зводнік! Падбухторшчык!
Сык гэты быў такі пагрозны, што і п’яны Расціслаў зразумеў, што трэба адступаць-сыходзіць. Як толькі ён ужо ў цемені пакінуў двор, сюды адразу ж сам завітаў Голуб.
— Што Даніла паехаў у Арду, я ўведаў раней за Расціслава,—
ужо ў цёплай святліцы, за сталом і гліняным кубкам прыемнай медавухі адказаў той, калі Усяслаў запытаў у яго пра гэтую навіну.— Але я, выбачай, не паслаў да цябе ганца наўмысна. Хацеў, каб ты там пабыў болей, адпачыў крыху. Тым больш што Даніла адтуль вернецца, калі вернецца, не хутка. А Васілька без яго нас чапаць не будзе. У яго цяпер нейкі інтарэс у Кракаве, дык хутка паедзе туды.
— Хто ж вернецца з ярлыком на Галіцка-Валынскую зямлю і будзе зноў пасягаць на нас? — не ў Голуба, а сам у сябе запытаў Усяслаў.— Стары Міхаіл Чарнігаўскі ці маладзейшы Даніла?
— Хто ведае,— развёў рукі той,Хто найбольш дагодзіць Батыгу, таму і будзе міласць. Ды яшчэ будзе нямала значыць і тое, за каго закіне слова Батыгаў дарадца па заходняй і паўднёвай Русі, па “вячэрніх краінах” рыдзель ордэна Святой Марыі Альфрэд фон Штумпенхаузен. Так што, Усяслаў, спакойна пачакаем, а хвалюецца няхай Расціслаў.
— Ён узбуджаны.
— Вельмі,— сказаў Голуб.— I вось што, Усяслаў. Калі ты ад’ехаўся з дому, твой дружыннік Любамір адразу ж пабег да Расціслава. Прасіўся да таго на службу. Але Расціслаў вярнуў яго да цябе. Баюся, што вакол тваёй грудзіны абвіўся змей-віж.
— Прасачу.
— Я на тваім месцы выгнаў бы яго, Усяслаў,— параіў Голуб.— Самалюбны, з гнілаватай душой і сквапны дзяцюк. Яму давярацца не трэба.
— Пагляджу-падумаю,— адказаў Усяслаў, яшчэ не маючы вялікай злосці да таго, на каго да нядаўняга часу не было нараканняў.
Раздзел чацвёрты
1
Як часта бывае ў тутэйшых мясцінах, зіма сёлета таксама заваёўвала сваё доўга: як толькі дарываўся калючы сівер з поўначы, дзе звычайна доўга ляжыць снег, глыбока прамерзлы дол, a то, кажуць, за краем зямлі з маленечкімі елкамі, у моры, таўшчэзныя горы лёду, дык тады і тут люцеў, прабіраў да касцей холад, а з неба валіў вялікімі, мокрымі і цяжкімі хлапінамі снег, калі ж гэтая сцюдзёная паўночная плынь слабела і запынялася, а замест яе паволі наплываў вільготны цёк з недалёкага Варажскага мора, то неўзабаве ўсё супакойвалася і мякчэла, а калі яшчэ даходзіў цяплейшы дух з поўдня, дык у паветры вільгатнела, снег вадзяніўся, a то і зусім раставаў, а ўслед крапаў дождж, праз некалькі дзён зноў
выхалоднівалася і зноў марудна хлюпалі зверху ўніз цяжкія матылі.
Снежань быў пахмурны, самы змрочны з усіх месяцаў; вельмі рана, амаль пасля паўдня ўжо, цямнела, дык рана запальваліся лучыны ці сальнікі ў людскім жытле; мужчыны правілі хамуты, стары абутак альбо шылі новы ці высякалі, вырэзвалі розную ўсячыну з дрэва і касцей; пажылыя жанчыны ткалі, вышывалі, а дзяўчаты і дзеці дралі пер’е. Пасля Варвараў і Міколы Зімовага зіма ўсё ж выцвярдзіла на камень зямлю і накрыла яе белаю коўдрай, густа ўсыпала снежным інеем дрэвы, дык навокал запанавалі шэрань і бель, нібы ў казачнай снежнай краіне, а пасля Каляд, ужо у студзені (стычні), калі пасля сумнай Піліпаўкі загарэзавала моладзь, зіма таксама ўволю пацешылася, пасваволіла завірухамі, накруціла сям-там такія гурбістыя горы, што ў многіх паселішчах засыпала снегам не толькі невысокія зямлянкі, але і паўхаты. У лютым (снежыне), калі ўдзень пачало вышэць, падблакітнівацца неба і большаць, цяплець сонца, мяцеліцы пацішэлі, а потым, пасля Стрэчання, збеглі ў іншыя краі, а замест іх уночы ярэў такі мароз, што ад яго аж трашчалі-стралялі бярвёны ў дамах. Пакрыху пачало адліжыць — снег асеў, ашарпачыўся, дык адразу ажывіўся ў ваколіцах рух — люд узяўся вазіць назапашанае ўлетку на лугах сена, з лесу — дровы, зачасцілі ў Навагародак і паўз яго свае і чужаземныя купцы. Пад канец лютага зіма, баючыся вясны, брала сваё, як кажуць, збягала начамі: удзень ужо ўладарылі ясната і цяпло, а ўночы збіраўся, туманіўся холад альбо ціха трусіўся скупы снег. Чым большую сілу набіралі адлігі, тым мацней тамілі яны чалавечую душу, а заадно галавакружна ўзбуджаць — надта тады, калі пачынаў казытаць нос пах адталых дрэў ці сцен хат, лапічак аголенай зямлі на прызбе. Цяпер ужо зусім іначай хвалявала нават начная зяба. Так паволі, але нястрымна ўсё ішло да Новага году , да гукання вясны.
Чым далей, тым болей вышэла і блакітнела неба, яснеў і шырэў свет ад пабольшанага і амаладзелага сонца — Хорса-бацюхны, што ўжо не толькі светла і ласкава ўсміхаўся Зямлі-матухне, але гуляў са снегам, змушаў успыхваць яго белым полымем, спрыяў збірацца пад ім вадзе, што пакрыху аточвалася долу, каб з кожным днём дужэй бруіцца з больш нагрэтых пагоркаў уніз. Яшчэ ніхто яе не бачыў, але, мабыць, кожны адчуваў, што яна ўжо ёсць, зліваецца ў зручнейшыя мясціны, каб у свой час выбіцца на паверхню, загуляць у каляінах і рытвінах, а потым, за адну цёплую ноч, заліць лагчыны, лёд на рэчках і ручаях, а яшчэ пазней, мабыць, пад канец сакавіка ці ў красавіку, паімкнуцца стаць морам, а, не стаўшы ім,
' Тады Новы год адзначалі ў сакавіку.
пад нейкаю сілай хлынуць паводкаю да сапраўднага мора, туды, куды імкнуцца, бадай, усе вялікія і малыя рэкі.
Усяслаў на пачатку зімы, хоць і было няўстойлівае, слотнае і сцюжнае надвор’е, пачуваўся аднак добра. Рабіў сваё ў Навагрудку ці выязджаў за горад, у воласць, прыймаў пасланцоў з іншых краёў, з задавальненнем займаўся хатнімі гаспадарскімі клопатамі, цешыўся Любчыным каханнем — цяпер яна і пільна сачыла, каб ён заўсёды быў свежа ды хароша апрануты, смачна накормлены, і грэла яго цела, яго душу сваім целам і сваёю душой. Але вось пазней ягоны спакой пачаў парушацца. Яму ўжо і заснуць было нялёгка, a калі змружваў павекі, дык мог прачнуцца сярод ночы з нейкім незразумелым неспакоем і пасля доўга то думаць, нават пакутліва разважаць пра новае. Можа, гэта было і з-за таго, што зусім нечакана абрынулася нямала неспадзяваных трывог. Яго вельмі непакоіла, што з кожным днём слабее і слабее князь Ізяслаў, які да сваёй старэчай нямогласці дадаў яшчэ і новую (ноччу, не хочучы будзіць сонную маладую пакаёўку, спрабаваў сам выйсці са спальні, але ўпаў і зламаў руку), усё больш хваляваўся, што пачала цяжка пераносіць цяжарнасць Любка, то ванітуючы ад непрыдатнага ёй паху ці кавалачка мяса, то зусім абміраючы. Але, бадай, найбольш затурбавала тое, што сусед-саюзнік, Міндоўг, надта няўдала схадзіў у паход на куронскія землі, дзе не толькі не ўзяў крэпасці крыжакоў і не пабіў іх, але, знянацку атакаваны запасным крыжацкім атрадам у спіну, мусіў адмовіцца ад аблогі і ўцякаць, хавацца-абараняцца ад крыжакоў ажно ў сваёй Руце. Гэтае паражэнне вядомага грознага літоўскага князя-верхавенца не магло не ўзрадаваць, не натхніць крыжакоў на свае вылазкі на язычніцкія, a то і ахрышчаныя ў праваслаўе землі, а заадно гэтая няўдача не магла не раззлаваць падуладных Міндоўгу некаторых літоўскіх князёў, не падштурхнуць іх на тое, каб адабраць у яго вяршэнства, а з ім самім расправіцца. Пераможца ёсць пераможца, яму не толькі ад чэлядзі, але і ад знаці слава, пашанота, пакланенне, пакора, боязь перад ім, а ўсё гэта значыцьадно— мацунак ягонай улады. Пераможанаму ж не толькі спачуванне, але і злосць, ускладанне на яго віны, a то і спроба прыбраць яго. Што да Літвы, то цяпер там найперш павінен уладарыць Міндоўг, нават толькі Міндоўг: іначай Літва можа апынуцца пад воляй Жамойці, што імкнецца супернічаць і сабраць літоўскія, a то і іншыя язычніцкія землі пад сваёй вярхоўнай уладаю. Няма ніякага сумнення, жамойцкі князь Выкінт, хоць і родзіч Міндоўгу, выношвае прагавітыя намеры і дзеля іх, канечне ж, як рысь лася, будзе падпільноўваць якраз Міндоўга, каб у зручны момант скокнуць яму на карак.
“Трэба паклікаць Міндоўга сюды. Няхай тут пераседзіць цяжкі для сябе час”.
Сёння яшчэ цёмнаю часінай (толькі што кукарэкаў першы певень) Усяслаў абудзіўся з той думкай, з якой і засынаў. Пра князя Данілу. Праўда, перад сном і цяпер думаў не столькі пра самога галіцка-валынскага князя (таго ўжо два месяцы няма дома, і пра лёс ягоны ў Батыевым стане пакуль што нічога не чутно), колькі думаў пра яго сям’ю: надоечы Голуб сказаў пра яе неспакойную навіну. Затрывожаная Данілавым ад’ездам да мангольскага ўладара над паўсветам, не вытрывала страху і журботы, памерла Данілава жонка, княгіня Ганна. Значыць, цяпер князь Даніла, калі і вернецца дадому жывы, будзе ўдавец. Калі яго старэйшая дачка і старэйшы сын Леў дарослыя ўжо (дачка — нявестка Конрада Мазавецкага, жонка Зямовіта, у якога Даніла і Васілька з сем’ямі перачакалі паход Батыя на “вячэрнія краіны”, сына Льва Даніла сватаў да дачкі венгерскага караля Бэлы, але няўдала), дык меншыя, Раман, асабліва Мсціслаў, Шварн і Дубраўка, яшчэ зусім дзеці. Тром малодым крышку болей за дванаццаць, адзінаццаць і дзесяць гадоў. Але яны — не проста чалавечыя чады, а львяняты, нашчадкі цара звяроў, дзеці гаспадара Галіцка-Валынскай зямлі, які не спускае вока і з Навагародка і які, як сам прызнаваўся, марыў прыслаць сюды нявесткай князю Ізяславу Дубраўку. Цяпер, калі ацалее і будзе мець ярлык на сваю вотчыну і калі, не дай Бог, памрэ князь Ізяслаў, захоча прыслаць сюда кагосьці са сваіх сыноў... А Міндоўг — іхні, навагародскі тайны козыр — цяпер пабіты, без вялікай сілы і, кажуць, разгублены... Значыць, трымайся, Навагародак! Уся надзея на шчаслівы шанец альбо толькі на саміх сябе!..
Калі заспяваў другі раз певень і яшчэ болей настойлівей паклікаў досвіткі, Усяслаў, паколькі паступова пацяжэлі і маглі самі па сабе закрыць вочы павекі, бадай, праваліўся б у сон, як яго абудзілі сабачы брэх, людскі тупат на двары, стук у дзверы ягонага хорама, а пасля — ужо і прыглушаныя сценамі галасы тут, у доме.
Паколькі яго патурбавалі гэтак рана і рашуча, дык ажно сцялося ад нядобрага прадчування сэрца: канечне ж, здарылася штосьці надзвычайнае. He, ніякага нечаканага і вераломнага нападу на Навагародак не будзе, старожы-варта з усіх бакоў не перасцерагалі пра якую-небудзь небяспеку, дык няўжо, цьфу-цьфу!, выйшла іншае, непазбежнае? Няўжо гэтымі хвілінамі адышоў у нябыт князь Ізяслаў? Няўжо з сённяшняга дня пачынаецца ўжо новая, зусім невядомая эпоха для Навагародка?
Каб не пабудзіць Любку, якая, чуў, спала неспакойна, то раз за разам уздыхала, то варочалася з боку на бок і цяжка стагнала, ён ціхенька падняўся, накінуў на сябе любімы цёплы халат, усунуў ногі ў мяккія шлэпкі і асцярожна выйшаў са спальні. Там, на першым паверсе, у вітальні гарэлі ўжо свечкі, дык скупое святло ад іх падала і сюды, на лесвіцу, дык ён спусціўся па ёй спакойна. Адразу
сустрэўся з сівавалосай, у накінутай на плечы цёплай хустцы і са свечкай у руцэ Марыляй — яна, як было відаць, хацела падняцца наверх і пабудзіць яго.
— Што за шум, Марыля? — запытаў, мружачы вочы ад святла.
— Мендог, баярын,— адказала тая.
— Што — Мендог? — не зразумеў.
— Загрукаў у наш хорам так, што ўсіх на ногі падняў.
— Дык ён тут? У нас?
— У нас. У святліцы. Сам не свой. Аж страшна на яго пазіраць.
Усяслаў адразу ж рушыў у недалёкую святліцу — таксама асветленую ўжо свечкамі, зіхоткую ад яркіх дываноў на сценах і на падлозе. Там стаялі яго, Усяслававы, два дружыннікі ў паўдаспехах, а на крэсле пры стале сядзеў, аблакаціўшыся, Міндоўг. Праўда, сам не свой: без шапкі, са злямшчанымі валасамі, у футры паверсе белай расхрыстанай кашулі, у белых сподніках, на адной яго назе быў знаёмы чырвоны бот, другая нага была голая. Белы як палатно. Нібы звар’яцелы ад страху, злосці і адчаю, як зацкаваны да вываратня раз’ятранымі хортамі бывалы, хітры, але знясілены і пакусаны воўк.
Усяслаў зразумеў усё адразу. Выйшла так, як і думаў: супернікі Міндоўга за няўдалы паход на крыжакоў, за вялікія страты і ахвяры, сабралі незадаволеных і далі яму бой. Як відаць вось, на яго апошняе прыстанішча напалі знянацку, дык ён, ратуючыся, мусіў уцякаць з пасцелі. Міндоўг, убачыўшы яго, падняў галаву і зірнуў жаласна, нервова кусаючы губы, а пасля зноў апусціў быццам вельмі цяжкую галаву.
— Прынясіце снегу і разатрыце князю нагу,— загадаў Усяслаў дружыннікам.— А ты, Марыля, падбяры цёплую апратку, абутак для князя, падай сюды глячок моцнай настойкі, закуску.
Калі ўсе выйшлі і зачынілі за сабой дзверы, Усяслаў запытаў са спачуваннем:
— Уцёк ад непрыяцеляў з-пад носа?
Міндоўг не адказаў: не мог стрымаць дрыготку. Найбольш тую, што біла яго ўсярэдзіне.
— Хто напаў?
— Змоўшчыкі,— ледзь выдыхнуў Міндоўг.
— Хто?
— Сынаўцы. Таўцівіл і Эдзівід,— Міндоўг адрывіста пацёр далонню твар, вусы і бараду, паспрабаваў зашпіліць кашулю на багатай на рыжае валоссе грудзіне, але не змог.— А сілы ім даў іхні дзядзька, даўні мой “прыяцель”.
Дзядзька, “прыяцель” — гэта родны брат маці Таўцівіла і Эдзівіда, жамойцкі князь Выкінт.
Пазней, калі Міндоўгу нацерлі снегам ахаладнелую нагу, калі
пераапрануўся і абуўся ў цёплае, выпіў нагбом кварту пякучага пітва, ён пачаў апамятвацца і ўладаць сабой, загаварыў ужо ўсвядомлена:
— Таўцівіл і Эдзівід, канечне ж, па Вікінтавым нашэпце, спачатку пачалі крычаць усюды, што я не ўмею ваяваць, пасля няўдачы з крыжакамі аслабіў Літву, наўмысна загубіў іхняга швагра, мужа іхняй сястры Юраты, а потым падбілі супраць мяне амаль усіх князёў. Як казаў, Выкінт даў ім сілы, дык яны разбілі мае дружыны, a сёння хацелі схапіць мяне ў маёй схованцы.
— А дзе Ганна, Войшалк, Данута?
— У Руце. У іхніх руках. Там і твой сябар Хвал, іншыя баяры,— Міндоўг падняў галаву, умольна зірнуў у вочы.— Усяслаў, іх трэба ратаваць! He марудзячы!
— Я не думаю, каб іх зачапілі,— адказаў ён, стоячы паблізу і скрыжаваўшы рукі на грудзіне.— Таўцівіл і Эдзівід паважаюць Ганну, любяць Дануту. Таўцівіл і Войшалк — не толькі шчырыя стрыечнікі, але і найлепшыя сябры.
— Затое яны ненавідзяць мяне, лічачы, што гэта я звёў са свету іхняга бацьку, свайго брата. Ды там, кажу ж, яшчэ Выкінт — закляты мой вораг, які бачыць мяне толькі ў магіле. Каб звесці мяне, каб узвысіць паслухмяных яму Таўцівіла і Эдзівіда, падуладзіць Літву Жамойці, ён можа падбіць тых на ўсё. Нават на тое, каб яны загубілі прыязных ім маіх дзяцей.
— He, Таўцівіл і Эдзівід не зробяць такога. Загуба тваёй сям’і — не проста дзёрзкасць, помста і зло табе, гэта — і нахабны выклік Навагародку, твайму саюзніку. I Полацаку таксама.
— Ты добра не ведаеш Таўцівіла і Эдзівіда і мала знаеш іхняга дзядзечку,— Міндоўг сам наліў сабе з гляка настойкі, зноў выпіў поўную кварту, а да мяса, хлеба і кіслай капусты нават на дакрануўся.— Таўцівіл і Эдзівід, канечне, лічацца, што мы саюзнікі, што Навагародак багаты і моцны, а вось Выкінт і вас ненавідзіць. Яму Навагародак — костка ў горле, яна замінае праглынуць Літву. Ды я і свайго Войшаля не заўсёды разумею. Ён не толькі сябруе з Таўцівілам, маім ворагам, але і ўпотай ад мяне пра штосьці шэпчацца з ім. Яны, адчуваю кожнай жылкаю, хочуць рабіць усё іначай, чым я, задумліваюць сваё. Я нікому з іх не веру! Толькі крыху сястры і яе сыну Траняце.
— I сыну свайму павер, князь,— сказаў Усяслаў.— Паспрабуй зразумець яго. А яго добрая прыязнасць з Таўцівілам можа яшчэ спатрэбіцца: ніхто добра не знае, што яго чакае...
— Я прачуваю: князь Ізяслаў, ты спрыяеце не толькі мне,— пахітаў галавою Міндоўг.— Вы ў сваіх інтарэсах прыглядваецеся і да майго Войшаля, і да Таўцівіла, пільна назіраеце і за іншымі. За Выкінтам, канечне ж, таксама. Але для мяне, Усяслаў, варункі з
Таўцівілам, Эдзівідам, Выкінтам і іншымі могуць быць толькі адны: ці я — іх, ці яны — мяне! I вы, Усяслаў, калі хочаце, каб Навагародак і Літва падпіралі адно аднаго, павінны найперш памагаць мне. Мацёраму Ваўку, але па-сабачаму вернаму вам. Таму не адкладай, бяры сілу і ідзі на Руту. Пакажы ім, што не трэба, што вы не дазволіце, каб яны абкладалі мяне, трымалі заложнікамі маю сям’ю. Я ж, калі зноў умацуюся, пакажу ім усім, як на мяне руку падымаць! Біў, б’ю і буду біць непакорных! Паможаш — дык і Жамойць прыпром да мора, a то і паставім на калені! Як Выкінт жадае як мага далей адысціся ад марскіх берагоў углыб нашых лясоў, сенажацей і зямель, гэтак я мрою дарвацца да вялікай вады, што злучыць нас са светам! Праўда, спачатку трэба будзе скінуць у мора крыжакоў, што замышляюць на нас злавеснае, хочуць парабіць нас рабамі. Чуеш, Усяслаў! Памажы зноў быць на волі, на ловах Ваўку! Я ж памагу нямала чаго аблажыць і вам!
— Адпачні, князь, супакойся,— суцішыў яго Усяслаў.— Пераначуем — штосьці новае пачуем. Ды ты ж ведаеш: не дазволім пакрыўдзіць тваіх сямейнікаў і цябе вернем у Руту. Зноў збярэш сілу, зноў заўладарыш у Літве.
А потым наўмысна перавёў гутарку на іншае:
— Да слова, ці ацалеў у бітве з крыжакамі твой асілак Лоў?
— Ацалеў,— ужо спакойна прамовіў Міндоўг, бачачы, што разважлівы Усяслаў не збіраецца тут жа трубіць збор дружынам, весці іх, а з імі і яго, бежанца, у Руту, каб ягонымі рукамі захапіць там сваіх супернікаў і расправіцца з імі.
— Калі Лоў ацалеў, дык не застанешся без верных і спраўных вояў. А цяпер, праўда, паспрабуй заснуць, князь,— і падбадзёрыў усмешкай:— He адчайвайся, вер у сваю шчаслівую зорку.
— Каб не вы, дык мая зорка ўжо даўно закацілася б, патухла назаўсёды,— пахмурна адказаў той, зноў пацягнуўся да гляка.
— Нам з табой, князь, наперадзе будзе яшчэ шмат клопатаў і турбот. Думаю, і табе прыйдзецца нам яшчэ памагчы...
— Цяпер, бачыш, памочнік з мяне ніякі,— сумна пахітаў той галавою, а пасля прагна перакуліў усё з кварты сабе ў рот, рукавом жупана выцер вусы.
— Цяпер ты часова страціў сілу і ўладу ў Літве,— сказаў УсяслаўАле за табой усё роўна тваё грознае і славутае імя! А гэта, сам ведаеш, шмат значыць! 1 для сяброў, і для ворагаў!
— Маё імя зноў будзе чуваць толькі пры табе і пры тваіх дружынах, Усяслаў,— Міндоўг зноў выпіў, але ва ўзбуджэнні, здаецца, зусім не хмялеў. Праўда, цяпер адламаў з лусты хлеба невялікі кавалачак, адшчыкнуў ад стушанай, цяпер халоднай гускі крыху мяса са сцягна і без вялікага смаку ўзяў у рот, паціху зажаваў, невідушча пазіраў долу ў кут, пакрыху напаўняючыся хмельнасцю і нібы ўвесь
асядаючы. Значыць, усё ж моцная настойка брала сваё, мяняла кроў, затуманьвала свядомасць.
А паколькі Міндоўг пачаў спакваля п’янець, дык у яго не магло не выбухнуць з душы звычайнае чалавечае і адменнае княскае, добрае і непрыязнае, смелае, свавольнае і адчайнае ды тым больш, што ён ведаў: Усяслаў, магутны яго заступца, цярплівы і разважлівы, дык усё выслухае і шмат даруе.
— Праўду, зусім справядлівую праўду, Усяслаў, кажуць мае свае, літоўскія, і чужаземныя непрыяцелі: я — Воўк! Жыву далёка ад гарадоў вялікіх і людскіх скопішчаў, у пушчы, трымаюся воўчых панадкаў! Воўк — невялікі, але разумны, хітры і люты звер! Ен не чапае зубра, мядзведзя, але і іх змушае лічыцца з ім. Абкладае з іншымі Ваўкамі і збівае з ног лася, каня і дзіка, адзін бярэ бабра, цяля, казулю, зайца. He каля свайго логава — воддаль. А каб жыць так, набегамі, трэба не толькі мудрасць і моцныя ногі, але мусова быць пярэваратнем, ваўкалакам. Якраз такімі былі нашы далёкія продкі — неўры, велеты-волаты, якія пакланяліся ваўку, насілі воўчыя скуры, а ў баях начэплівалі на твар воўчыя зяпы, Вялікімі Ваўкамі былі мае родзічы — няшчасны Рагвалод, грозны і славуты Усяслаў Чарадзей. Таму я, Усяслаў, ніколі не скарджуся, нават ганаруся, калі мяне называюць ваўком ці ваўкалакам: я пакланяюся гэтаму зверу, бо мушу жыць так, як жыў, жыве і будзе жыць тут ён — гаспадар гэтага краю. I вы, навагародцы, — Ваўкі, ваўкалакі, а ты, Усяслаў,— самы хітрун, спрытнюга і ўдалец, а цяпер і самы ўладны тут Воўк і ваўкалак! Скажы, хіба не так? He па такіх панадках вы разважліва і спакойна выйшлі з-пад волі князя Данілы?
— Яшчэ не выйшлі,— адказаў ён.
— Выйдзеце. I якраз, кажу, такім манерам... “Ваўкі — лютыя звяры...“ Вось і пайшло ўжо даўно: велеты-волаты — ваўкі — люцічы — Лютва — Лотва — Літва... Выць — вой-воін... Яшчэ і цяпер на землях Конрада Мазавецкага і асабліва ў вотчынах Данілы Галіцкага, Яраслава Уладзімірскага нас, Літву, лічаць чарадзеямілютадзеямі, Літвой палохаюць дзяцей. Для іх Літва — гэта набег грознай баявой дружыны, небяспека, гэта бітва не на жыццё, а на смерць:
He наступай, Лнтва, Будет с намн бнтва. Будем бнтнсь, воеватн Н девонек на даватн.
Міндоўг выгаварыўся, а пасля падскочыў і, хістаючыся, схапіў яго за рукі:
— Усяслаў, мы — адно! Нікому не прадавайся, захавай нашу даўніну і сённясць, умацуй нашу будучыню! Выручы мяне, зацкаванага Ваўка! — пацягнуўся, абняў, заплакаў: — Усяслаў, каб ты
толькі ведаў добра, што цяпер ад цябе значыць! Ты — не проста чалавек, ваявода, дзяржаўны муж. Ты можаш павярнуць тут пасвойму саму матухну-гісторыю! Тваёй перамогай і славай будуць ганарыцца нашы нашчадкі!
— Ці могуць праклінаць, скакаць на магіле, а потым забыць...
— Ганьба такому дурному нашчадку, дзеля якога мы цяпер так пакутуем! — праслязіўся Міндоўг.— Але мы павінны дбаць пра іншых нашчадкаў — памятлівых, разумных, добрых, працавітых і зборных, якія нашу любоў да ўсяго роднага панясуць далей... Вырадкі ці прыстасаванцы будуць, але яны, апаганеныя, загадзя ўжо асуджаныя і самі свой род, свае паводзіны зганьбяць...
— Простыя, але залатыя словы, князь,— сказаў Усяслаў, спрабуючы пакласці на пасцель ап’янелага госця-бежанца.
2
Усяславаў ганец вярнуўся з Руты ні з чым: Міндоўгавы сынаўцы не толькі не адпусцілі ягоную сям’ю, але і не дазволілі ганцу ўбачыцца з ёю — маўляў, тая хоча застацца дома, а Міндоўг можа сюды не вяртацца, а перабірацца да каханкі. Як ганец зразумеў, захопнікі Міндоўгавай сталіцы не толькі павяліся дзёрзка, але і намерыліся і расквітацца са сваім вярхоўным князем.
Канечне, такая парыўчасць маладых князёў не толькі раздражніла, але і абурыла Усяслава: ён добра адчуў за ёю чужы нашэпт. Ды ён, выслухаўшы ганца, нават брывом не павёў — наадварот, яшчэ ўхмыльнуўся: “Дзецюкі захацелі пагуляць ва ўладароў Літвы!” Параіўся з князем, а пасля затрубіў збор і загадаў Бяляну збіраць дружыну ў паход, a то і рыхтавацца да зімняй аблогі. Паехаў з імі і Міндоўг, бо без яго паход выглядаў бы ўварваннем у суседнія землі.
Падаліся перад сакавіцкім дасвеццем — яшчэ цёмным, з лёгкай вясновай маразянкай, што сцягнула за ноч ваду, пакрыла яе лёдзікам, а снег — цвёрдай скарынкай, дык снежна-лёдны дол пад конскімі нагамі ўхрабусцеў, гулка парушаў перадсвітальную навакольную цішыню. Каб лепш бачыць дарогу і не расцягвацца ў цугу залішне, запалілі светачы — некалькі іх з бяросты, з прасмаленага пакулля было наперадзе і столькі ж ззаду калоны. Калі дагаралі адны светачы, ад іх прыпальвалі новыя, дык увесь цёмны час ехалі ў чырванавата-жоўтым мігценні святла, кідаючы ад сябе і коней цені ўбок, дзе згушчалася цемрадзь, і абдаючыся гаркаватым дымком. Калі цемната на небе і ў наваколлі пачала траціць чарнату і цадзіць шэрань, каб неўзабаве скупа заяснецца, факелы патушылі. Калі пасля таго, як заднела і наліўся спачатку светла-шэрым, а потым жоўта-чырванаватым колерам усходні край неба. коні, прадчуваючы сонца і дзень, узбуджана зафыркалі. Усё болей сям-там у
паселішчах, у багацейшых хатах, пачалі блішчаць акенцы-дыхнікі, а ў нос даваць дым з сасновых і бярозавых дроў, што сачыўся праз стрэхі. Паказваліся і людзі, што тапталіся пры дварах, насілі ваду, запрагалі коней у сані, а да ўсяго іх, коннікаў, ярасна аббрэхвалі ахаладнелыя і засумаваныя за ноч сабакі. Пазней ехалі пад сонцам, што падымалася ўсё вышэй і свяціла, грэла мацней, а ўдзень нават пачало прыпякаць, ад чаго і ад трушковага бегу павільгатнелі спіны і бакі ў коней.
Калі перайшлі яшчэ накрыты тоўстым лёдам Нёман, дык у пушчы з высокай елкі ўгору нечакана струменьчыкам павіўся рэдзенькі, а потым клубам паваліў густы дым — значыць, літоўскі дазорца, што сядзеў на дрэве, згледзеў іх і даў знак сваім. Неўзабаве на іхняй дарозе паўстала ўжо конная літоўская старожа. Убачыўшы Міндоўга, які знарок выехаў наперад і грозна насупіўся, некаторыя воі з яе сумеліся.
— Ну што? — сярдзіта запытаў іх Міндоўг.— Здрадзілі, гатовы падняць на свайго вярхоўнага князя лукі, коп’і альбо мячы? За якую ж плату прадаліся?
— Князь, мне загадалі...— прамовіў дзесяцкі, пажылы вой у скураных даспехах і з мячом, але сказаў не зусім цвёрдым голасам.
— Што табе загадалі? — пыхнуў гневам Міндоўг.
— Захапіць цябе, звязаць і прывезці ў Руту.
— Хто табе такое загадаў?
— Князь Таўцівіл.
— Дык кідайся, хапай! — пакпіў Міндоўг.— Чаго стаіш? Ча.му не спаўняеш загад “законнага вярхоўнага князя?” — I не чакаючы адказу: — На калені, здраднік! Ну!
Пажылы вой, бачачы перад сабой лес вострых бліскучых навагародскіх пікаў, мігам спешыўся, бухнуў вобзем. За ім упалі на калені і астатнія са старожы.
— Варта было б за здраду выпусціць вам кішкі, абматаць іх вакол дрэва і пакінуць вас на пакутлівую смерць,— раз’юрана працадзіў скрозь зубы Міндоўг,— але... Каецеся?
— Каемся, князь,— загаманілі ўкленчаныя ў нізкім паклоне.— Нас змусілі сілай падпарадкавацца.
— 3 гэтага боку ніякай небяспекі Руце няма,-— Міндоўгаў голас пацішэў, але яшчэ быў суровы.— Дык ва ўвесь дух скачыце ва ўсе нашы весі, пушчынскія куткі і падымайце на ногі ўсіх вояў! Няхай ідуць на Руту і памагаюць выгнаць з яе змоўшчыкаў і маіх ворагаў! Хто не паслухае — таму смерць лютая.
Старожа неўзабаве мігам панеслася ў розныя бакі, а маўклівы Усяслаў і ўзбуджаны Міндоўг паволі, раз-пораз кідаючы позіркі па баках, рушылі далей абсонечаным уверсе, усланым перакрыжаванымі доўгімі ценямі, а сям-там і з ярка-белымі палянамі лесам на-
перад, да Руты, асцерагаючыся, каб засада не абрынула на іх загадзя падсечаныя вялізныя і разлапістыя елкі альбо хваіны. Чым далей, тым болей большаў і гусцеў цень, мацнела лясная стынь: сонца, не набраўшы вялікай вышыні. увачавідкі паніжэла, паблекла, неба страціла блакіт, воблакі — падзалочаную белізну, а яснасць пачала па-вячэрняму сутоньвацца.
Вось нарэшце знаёмы стары лес парадзеў, а пасля зусім саступіў месца бярэзінам і альхоўю: пачалася сырая і цяпер балацявіна, а за ёю гусцілася самае рознае кустоўе, а за ім як на далоні адкрылася шырокае поле, на якое сцяною падаў цень з супрацьлеглага, заходняга боку, накрываючы сабою зямлянкі і паўхаткі; пасярод поля і селішчаў, на невысокім узгорку, стаяла асвечаная сонцам Міндоўгава сталіца. He, гэта не быў горад, нават не было і гарадзішча: тут меліся роў, за ім — невысокі земляны насып, а на насыпе стаяла абгарода-гародня — завостраныя пікамі ўверх высокія і змацаваныя адно з адным бярвёны, а за ёю, як добра ведаў Усяслаў, было некалькі дзесяткаў драўляных баярскіх і дружынніцкіх дамоў, пасярод якіх высіўся двухпавярховьі, таксама толькі з дрэва княскі хорам. Як крэпасць Рута далёка саступіла Полацку, Навагародку, Менску, Ваўкавыску ці Гародні: там было нямала пабудоў з цэглы і каменю ды і сцены былі нашмат трывалейшыя.
На выездзе з лесу яны запыніліся і прыгледзеліся. За пікамі бярвёнаў былі відаць у звыклых літоўскіх даспехах воі — яны стаялі на нябачных адгэтуль плашкавых насцілах, азіралі наваколле і, калі трэба будзе, могуць адтуль біць стрэламі, калоць коп’ямі, а калі хто няпрошаны палезе на сцяну, дык і секчы яго мячамі.
— Як лічыш, князь, дадуць нам бой ці не? — запытаў Усяслаў у Міндоўга, які запыніўся побач і сумна пазіраў на сваю сталіцу, куды яго не хацелі пускаць.
— Першыя не асмеляцца падняць на цябе меч,— пахмурна адказаў той.
— Дык і мы першыя не падымем на іх зброю.
— Я падкажу зараз самыя слабыя месцы, дзе нядаўна ледзь не зрабілі пралом крыжакі,— падахвойіў яго да атакі Міндоўг.— Бяры крэпасць, пакуль не сцямнела. А калі не возьмем да цямна, дык абкладзем іх з усіх бакоў, каб уночы нават мыш адтуль не вышмыгнула!
— He, Міндоўг, трэба абысціся без крыві. Такі Ізяславаў наказ.
— Яны загадалі захапіць мяне жыўцом, а ты што — пойдзеш з імі на перамовы?
— Пайду.
— А не будзе гэта ўніжэннем Навагародку? Такі баявы ваявода, пасаднік просіць міру і ласкі ў жаўтаротых!
— Я не буду гэтага прасіць, я ім гэта параю,— спакойна адказаў ён.— Калі будуць разумныя, разважлівыя, дык мір і згода захаваюцца.
— Толькі не ў мяне з імі. Нам ужо разам не па дарозе. Дык на ніякія перамовы я не пайду.
— Канечне,— уздыхнуў Усяслаў,— табе не трэба ісці туды. Ты, Таўцівіл, Эдзівід, a то, можа, нават і Выкінт не пагаворыце спакойна, адразу ж пачнеце крычаць, абражаць адно аднаго, а пасля схопіцеся за мячы, нальяце столькі крыві, што потым прыйдзецца не сонцаварот і не два разбірацца ды спыняць крывавую ростырку.
— Дык ты што — пойдзеш да іх сам? Адзін?
— Сам. Адзін.
— А калі які дурань ці здрайца пусціць у цябе стралу з крапасной сцяны?
— Вось тады Бялян павядзе дружыну на штурм.
— He рызыкуй. Ды, кажу, патрасі кулаком, няхай яны едуць сюды, у наш стан.
— Яны могуць пасцерагацца выйсці з крэпасці. Тым болып, што ты тут у запале можаш перакіпець.
— Дарэмна ты будзеш разводзіць цырымоніі,— зморшчыўся Міндоўг.— Шчанюкі яны яшчэ, каб нароўні з выжлам мець варункі.
— Сёння — шчанюкі, а заўтра ўжо — самі спраўныя выжлы... — усміхнуўся шматзначна Усяслаў і загадаў Бяляну: — Давай пасолькія знакі.
Калі той заявіўся неўзабаве з навагародскай бел-чырвона-белай і спрэс белай харугвамі, яго Усяслаў запыніў, выбраў лепшы дзесятак сталых вояў.
Абаронцы на сценах неспакойна назіралі за імі. Канечне, хтосьці з нецярплівых ці падбухторлівых мог пусціць найперш у яго, Усяслава, стралу, але і таму пагражала б смерць ад сваіх за тое, што стрэліў у перамоўшчыка, а старшаму абароны — ганьба.
Непадалёку ад дубовай і акаванай жалезам брамы, перад расчышчаным ад снегу, глыбокім ровам, Усяслаў спешыўся. Канечне, цяпер найбольш рызыкаваў не толькі жыццём, але і сваім імем дый гонарам Навагародка: да яго маглі не выйсці і не адчыніць перад ім браму, як, скажам, у свой час не адчынілі ў Драгічыне вароты перад князямі Данілам і Васількам з сем’ямі, калі тыя вярталіся дадому з уцёкаў ад Батыевага нашэсця з вотчыны Конрада Мазавецкага і вялі з сабой чужую сілу, каб з той зноў заўладарыць у Галічы і Валыні.
Ды не, Усяслава не асаромелі: неўзабаве, калі вялікае і чырванаватае сонца зусім нізка павісла над зямлёй, нешырокая, для праходу людзей, адчынілася брамка, і з жрэпасці выйшаў малазнаёмы,
маладзейшы за яго баярын князя Таўцівіла, падышоў і стаў на крайку таго берага рова. Пасля лёгкага паклону запытаў:
— Што хоча сказаць нам навагародскі ваявода?
— Я прыйшоў сюды найперш як пасол нашага князя. Паколькі спаўняю княскі наказ, дык магу гаварыць толькі з князямі Таўцівілам і Эдзівідам.
— Я перадам твае словы маім князям,— баярын адкланяўся і вярнуўся ў крэпасць. Праўда, даволі хутка адчынілася вялікая брама, а сюды, на роў, апусціўся на тоўстых ланцугах мост з абчасаных бярвёнаў.
— Як толькі зойдзе сонца, я павінен выйсці,— сказаў Усяслаў дзесяцкаму.— Калі не выйду, няхай баярын Бялян запатрабуе, каб мяне выпусцілі. He выпусцяць — бярыце крэпасць.
Сказаў, пакінуў свайго каня, узяў трох рослых дружыннікаў і падаўся ў Руту. Мост за імі зноў паднялі, а браму зачынілі; Таўцівілаў баярын пад насцярожлівыя і запытальныя позіркі вояў павёў яго ў Міндоўгаў просты, але моцны, з тоўстых абчасаных бярвёнаў, хорам з невялікімі акенцамі-дыхнікамі. Мяча ад яго і ад дружыннікаў не забралі.
У асветленай ужо грыдні, куды Усяслаў зайшоў адзін, яго чакалі добра знаёмыя Таўцівіл і Эдзівід — абодва рослыя, з доўгімі светлымі валасамі, прыціснутыя на лобе і на патыліцы чырвонай з жоўтай пазалотаю стужкай, у аднолькава сініх кашулях і скураных, вырабленых са скур аленяў безрукаўках. Таўцівіл быў худы, з доўгім носам і тонкімі губамі, а Эдзівід паўнеўся ружовымі шчокамі ды таўставатымі, яркімі, як у жанчыны, губамі.
Акінуўшы позіркам маладых наструненых князёў, Усяслаў адразу ж перавёў вочы на супрацьлеглую бурачковую аксамітную доўгую, да самай дашчанай, нацёртай воскам падлогі, занавеску: за ёю, ведаў, схаваны яшчэ адзін ход сюды. Там звычайна хаваліся Міндоўгавы целаахоўнікі ці тыя, хто па гаспадаровым знаку павінен быў нечакана выскачыць і забіць заманенага сюды непажаданага госця.
— Вечар добры, князі,— схіліў галаву Усяслаў.
— I табе, баярын, добры вечар,— адказаў больш рашучы Таўцівіл, а мяккі Эдзівід толькі кіўнуў. Праўда, абодва пільна сочачы за тым, што і як ён тут азірае.— Садзіся, баярын.
Сам сеўшы, Таўцівіл намагаўся быць спакойным, але голас ягоны ўсё ж уздрыгнуў. Добра адчувае, што пачаў ён тут не гульню, a калі гульню, то не малую, што вось захвалявала і саюзнікаў-суседзяў. Усяслаў сеў насупраць іх.
— Што прывяло цябе на літоўскую зямлю, баярын? — хоць раней Таўцівіл часта быў госцем у Навагародку, бо сябраваў з іхнім княжычам і хацеў бачыцца з Войшалкам, паводзіўся з пашанотай,
a to нават i падлашчваўся да яго, Усяслава, каб ён дзядзькаваў-вучыў вайсковаму і яго, але цяпер вось запытаў халаднавата.
— Што прывяло мяне сюды? — пазіраючы пільна яму ў вочы, усміхнуўся Усяслаў.— Тое, што вы, маладыя князі, паказалі нам свае кіпцюрыкі!..
Ад Таўцівілавага твару ад гэтых усмешкі і слоў адліла чырвань, пайшла-пайшла плямінамі белізна.
— Хіба вам? — мармытаў ён.
— I нам, калі вы з нашым ганцом не адпусцілі ў Навагародак Міндоўгаву сям’ю,— без усмешкі ўжо сказаў ён.
— Княгіня, Войшаль, Данута не любяць Міндоўга, дык самі не захацелі ехаць да яго! — запаліста прамовіў Таўцівіл.— Можаш, баярын, сваімі вачыма ўбачыць: яны жывыя і здаровыя!
— Якраз такі наказ мне князя Ізяслава: ўбачыць Міндоўгаву сям’ю, а пасля пачаць перамовы з вамі. Я прыехаў сюды не толькі як ваявода, але і як пасол.
Такі нязвыклы лядок у ягоным голасе зусім астудзіў запал маладых князёў: спакойны, нават нібы заўсёды млявы Эдзівід заплюскаў доўгімі рыжаватымі павекамі, а звычайна смелы Таўцівіл дарэшты збялеў. Да ўсяго Эдзівід з дакорам зірнуў на брата, што не цяжка было ўгадаць ягоныя думкі: “Я ж табе казаў, каб ты не рабіў такое!”
— Кажу ж, усе Міндоўгавы сямейцы жывыя і здаровыя.
— Пакажы,— сказаў Усяслаў.— На вялікі жаль, болей не магу верыць табе на слова.
Таўцівіл зірнуў на Эдзівіда — той адразу ж падняўся і, адхінуўшы бурачковую занавеску, выйшаў з грыдні. Але, здаецца, за патайнымі дзвярыма затрымаўся: адтуль пачуўся шэпт. Лепш сказаць, на Эдзівіда там хтосьці незадаволена засыкаў. Таўцівіл заўважыў, што Усяслаў усё чуе, дык пачаў бянтэжыцца і ўжо чырванець — спачатку запунсавеліся вушы, а потым выплылі плямкі на шчоках.
— Малады дружа, я разумею, што і для чаго ты ўсё гэта робіш. Твае патайныя намеры мне вельмі ясныя,— Усяслаў быццам не пазважаў на тое, што іх падслухоўваюць.— He скажу: добра яно ці пагана. Але па-сяброўску параю,— пастукаў пальцам па засланым зялёным сукном стале,— будзь асцярожны ў гульнях з агнём! Каму трымаць вяршэнства на Літве — гэта не толькі твая, Эдзівідава ці яшчэ нейчая іншая воля, не толькі воля Літвы. Гэта яшчэ і пільныя інтарэсы суседзяў: найперш Навагародка, Полацака, Жамойці. Полацак і Жамойць, канечне, не запярэчаць, каб якраз ты, малады, стаў вярхоўным на Літве, бо па бацьку ты з роду полацкіх князёў, a па маці — з жамойцкіх. Але, павер, Полацак адразу ж не пацерпіць, калі ты станеш васалам Жамойці. Што да Навагародка, дык зноў
скажу табе, Таўцівіл, зусім шчыра: мы цяпер хочам, каб Літва не падпала ні пад волю Полацака, ні пад волю Жамойці. Мы, як ты не раз і не два чуў сам, цябе паважаем, хочам зберагчы. Як самога, так і тваю прыязнасць з Войшалкам. Але цяпер, у гэты час, вярхоўным князем на Літве павінен быць толькі Міндоўг. I мы зробім усё, каб ён ім і быў!
Усяслаў сек-рэзаў словамі, а Таўцівіл слухаў яго ўжо апусціўшы галаву, як шкодлівы шчанюк.
— Я, Таўцівіл, цяпер не магу раскрыць табе ўсе нашы інтарэсы,— мякчэй сказаў ён.— Прыйдзе час — усё ўведаеш, зоймеш тое месца, якога будзеш варты найперш ты. Але сёння, чуеш, сёння ж мужна прызнай вяршэнства Міндоўга і ўпусці яго ў Руту! Я табе за гэта скажу толькі дзякуй і назаву цябе разумным і дальнабачным князем, для якога Навагародак будзе сябрам!..
Таўцівіл адрачона маўчаў, часта, мусіць, ад роспачы заплюскаў павекамі. Можа, гэтакае маўчанне занягнулася б, але вось занавеска калыхнулася і з-за яе выйшаў Выкінт — пажылы, высокі, з кучмай сівых валасоў і з сівымі вусамі ды барадой. У мяккіх ботах, у якія былі запраўленыя суконныя порткі, у белай кашулі, паверсе якой была цёплая безрукаўка, хораша аблямаваная вавёрчынай скураю.
— Навагародак дыкіуе волю Літве! — не вітаючыся, той акінуў яго, Усяслава, сцюдзёным позіркам, запыніўся перад сталом за крокі два.
— Здароў, князь Выкынт,— падняўся і ўшанаваў жамойцкага ўладара Усяслаў, а калі той таксама паздароўкаўся, зноў сеў. Некалькі хвілін яны, сталыя ваўкі, пільна ўперваліся адзін аднаму ў вочы.
— Дык што скажаш, навагародскі баярын? — Выкінт, бывалы князь і чалавек, зусім не разгубіўся ад яго позірку.— Чаму ўмешваецеся ва ўнутраныя літоўскія спрэчкі, не зважаеце на інтарэсы тут Полацака і Жамойці?
— Думаю, князь Выкынт, чуў усё, пра што мы гаварылі з князем Таўцівілам,— таксама без ніякага збянтэжання, спакойна і ўпэўнена адказаў, Усяслаў,— дык мне не трэба нічога паўтараць.
— Ты загадваеш Таўцівілу і Эдзівіду! Свае інтарэсы! Сваю волю!
— Я нічога не загадваю, князь. Я перадаю параду нашага князя тваім маладым сынаўцам.
— Але ты гэтую “параду“ прывёз з баявой дружынай! — не толькі ўкусіў, але і ўскіпеў Выкынт.— А у абозе — канечне ж, Міндоўг, які прагне зноў тут заўладарыць і расправіцца з імі, каго ты называеш сваімі сябрамі!
— Калі б не ўмешвалася з сілай у літоўскія спрэчкі Жамойць, князь, дык не трэба было б нам падаваць свой строгі голас.
— Я — госць сваіх сынаўцоў!
— У доме, з якога выгналі законнага гаспадара!
— Быў гаспадаром тут Міндоўг, а цяпер гаспадары тут Таўцівіл і Эдзівід.
— He, князь. Быў, ёсць і будзе, колькі трэба, тут гаспадарыць толькі Міндоўг!
— Вось! Вось! — адвёў убок руку Выкінт, паказваючы на яго Таўцівілу.— He Літва сама ў сябе рашае, а Навагародак!
— Годзе, князь, не спакушай маладыя сэрцы,— з іроніяй усміхнуўся ён.— Усё ты добра разумееш, толькі перакручваеш на свой лад. Ды ведай: ласа пазіраеш на Літву, хочаш пасадзіць тут паслухмяных сынаўцоў, каб рана-позна прыбраць край, але Навагародак гэтага ніколі, чуеш, ніколі не дапусціць! Дый літоўскамулюду, хоць ён у язычніцтве, а мы, хрысціяне, бліжэй, радней па даўніне, па звычаях, гутарцы навагародцы, чым жамойцы. Ён цягнецца да нас, а не да вас.
Усяслаў засек-зарэзаў словамі і Выкінту, як нядаўна Таўцівілу:
— Дык не спрабуй, князь, пасварыць нас і Літву! Мы — суседзі-браты, інтарэсы нашы адны: устояць і ўмацавацца. А гэта можна зрабіць нам толькі разам. Ды і Жамойці не зашкодзіць саюз з намі. Бо вас і нас могуць прыперці, увапхнуць у бочку, сціснуць абручом адны і тыя ж ворагі. Як з захаду, так і з усходу. Як з поўначы, так і з поўдня... He так, князь? Можа, не будзем спяшацца трэсці адзін аднаго мячамі?! Можа, стрымаем прагу і пыху, а больш цярпліва ды мудра пашукаем згоды і міру? Можа, і паступімся калі-нікалі сваімі дарагімі, але ўзрыўнымі інтарэсамі?
— Нічога ке скажаш, і ваяваць, і гаварыць умееш,— спахмурыўся Выкінт.— Князь Ізяслаў можа быць табой вельмі задаволены: добра, цвёрда адстойваеш інтарэсы Навагародка. Усё, нават знешнюю небяспеку для ўсіх, спрытна спажываеш у сваю карысць.
Выкінт зажаваў сівыя вусы, адвёў вочы ўбок, а пасля самалюбна, але засмучана пачаў скорвацца:
— Цяпер за Навагародкам сіла. Што будзе далей, яшчэ паглядзім...
Усяслаў, адчуваючы радасць на душы, тым не менш стрымаў яе. Як ўрачыстую пераможную ўсмешку.
— Спакойны ад’езд з Руты нам будзе? — змрочна запытаў Выкінт.— Па дарозе нам засад не будзе?
— Ты не верыш мне, князь?
— Цяпер цяжка каму верыць.
— Выбачай, князь, што, можа, пахвалюся. Я быў сярдзіты, зацяты, неміласэрны ў баі з непрыяцелем ці да здраднікаў і падманшчыкаў, але я не запляміў сябе подласцю. Дык не заплямлю і цяпер, каб нават мяне змушалі да гэтага. Думаю, твае сынаўцы, што-
добра ведаюць мяне, могуць пацвердзіць гэта. Калі ўсё добра з Мендогавай сям”ёю, дык вам ніякай замінкі не будзе. Хочаце перамовіцца з самім Мендогам — калі ласка.
— He! Я не хачу яго нават бачыць! — горда ўскінуў сівую галаву Выкінт.— I ім,— кіўнуў на Таўцівіла,— не раю верыць на слова крыважэрцу і заставацца наноч з ім пад адным дахам. Я ім, сіротам, дам прытулак і абарону.
Усяслаў ведаў, што і ён не здолее прымірыць Міндоўга з Выкінтам ды з маладымі князямі, перавёў позірк на паніклага Таўцівіла і сказаў як мага лагодней:
— He сярдуй на мяне, князь. Некалі ты сам зразумееш, чаму так зрабіў Навагародак і ацэніш гэта належна. Пачакай крыху, мы з табой яшчэ будзем разам заадно!.. Наперадзе, думаю, у нас з табой будзе яшчэ шмат адных турбот, бяды, роздумаў, a то і сумесных баёў! Ты, Войшалк і я можам яшчэ пайсці разам па адной дарозе!..
— Заадно магу пахваліць Міндоўга,— з ухмылкай паківаў галавою Выкінт,— ён усё ж добра разбіраецца ў людзях. Неяк раз за чашай віна ён добра мне сказаў: ты, Усяслаў,— і зубр, і ліс хітры!.. Спажываеш Міндоўга і пралічваеш, як, дзе і калі некалі спажыць яго сына ды яго стрыечных братоў! Канечне ж, найперш у сваю карысць, у карысць Навагародка, што ўжо выпускае моцныя кіпцюры і намерваецца ўхапіць вялікую здабычу!.. Але не вельмі спяшайцеся кідацца на яе: і на вас ёсць свой арол-драпежнік! Думаю, ён пільна сочыць за вамі, заўважае вашы выхілкі! Да слова, ён вярнуўся ўжо ад Батыгі ці не?
— Пакуль што яшчэ не.
— Вось каго ты найбольш асцерагайся, а не мяне. Даніла самахоць ніколі не выпусціць вас са сваіх абшараў, з-пад сваёй волі.
— А ты, князь, не гуляй, не выгадвай на гэтым. Моцны Навагародак — гэта ваша заслона ад драпежніка з поўдня. Дый, кажу, і з іншых бакоў, калі будзем ладзіць. Будзеш мець час — прыязджай у Навагародак, перамоўся з князем Ізяславам пра ўсё.
— Пагляджу,— адказаў той, узяў пад локаць Таўцівіла, які ад наплыву горкіх маладых пачуццяў і няспраўджаных мар гатоў быў заплакаць.— Хадзем, сынавец. Сёння мы мусім адступіць.
— I не павячэраем разам, не вып”ем сузгодчую чашу? — усё ж не выцярпеў, пераможна ўсміхнуўся Усяслаў.
Выкінт нічога не паспеў адказаць: у грыдню пачалі заходзіць княгіня Ганна, Войшалк, Данута, Хвал і іншыя, дорачы Усяславу радасныя ўсмешкі.
— Усяслаў, будзь верны свайму слову, загадай сваёй дружыне затрымацца ў лесе, пакуль мы не выедзем з Руты,— папрасіў Выкінт, калі ён пацалаваўся з вызваленымі з палону жанчынамі і парукаў-
ся з мужчынамі.— Мы не будзем доўга збірацца, выберамся адгэтуль хутка.
Як не ўгаворваў Усяслаў, ні Выкінт, ні маладыя дагэтуль дружныя з ім князі не зажадалі застацца на міравую вячэру — гэта значыць, пакутліва бачыць Міндоўгаву пераможную ўхмылку і чуць яго не вельмі далікатныя кпіны, а потым і п’яныя прычэпы, дык неўзабаве пакінулі са сваімі воямі Руту, а ў яе з навагародскай дружынаю ўехаў Міндоўг — зноў вярхоўным Літвы, радасны, толькі, мабыць, з кропляй горычы, што яму ўжо сёння не ўдалося расправіцца з супернікамі-праціўнікамі і што з імі наперадзе, канечне ж, спрэчкі, сутычкі, нават барацьба не на жыццё, а на смерць.
— Што — самі не захацелі падавацца да мяне? — не толькі не прытуліўшы, але нават і не павітаўшыся з жонкай-княгіняю, ухмыльнуўся Міндоўг.— Вам было добра і з імі, маімі ворагамі?
Ганна, апранутая ў сціплы цёмны сарафан і ў такога ж невясёлага колеру каптуры, з манаскай бледнасцю і пакорлівасцю на зарана пастарэлым твары, нічога яму не адказала на гэтую, без ніякай потайкі выяўленую пры людзях непачцівасць. Нічога на адказаў і засяроджаны, бледны і смутны, як і маці, Войшалк. Змаўчала звычайна смелая і вясёлая Данута. Нават апусціла вочы.
— Дазволь, князь, мне слова сказаць,— выступіў з-за іхніх спін спакойны Хвал.— Яны не чынілі нам ніякага зла, але з Руты не выпускалі. Князь Выкінт падбіваў тваіх і сваіх сынаўцоў даць вам бой, але яны стрымаліся, пабаяліся раззлаваць Навагародак. Пра астатняе няхай табе раскажа баярын Усяслаў, што перамаўляўся з імі.
— Ладна, веру, што вы не маніце,— усміхнуўся Міндоўг, падаў Хвалу руку, прытуліў да сябе Дануту, Войшалка ляпнуў па плечуку, а Ганне прыязна хітнуў галавою.— Клічце дворскага, цівуна, стольных, няхай усё самае лепшае падаюць на стол, будзем святкаваць нашу перамогу!
3
Праз некалькі дзён Усяслаў палавіну сваёй дружыны пакінуў у Руце, а з астатнімі воямі вярнуўся ў Навагародак. Пасля гэтай, дзякуй Богу, бяскроўнай, але ўсё ж узрушлівай і напружанай падзеі, зноў для яго павялося даволі звыклае жыццё. Без рэзкіх, неспакойна-трывожных усплёскаў, буйнай радасці ці пыхлівага гневу, са штодзённымі малапрыкметнымі, але патрэбнымі для княства, горада і сям’і турботамі ды клопатамі, што пасля, дзень за днём, месяц за месяцам, год за годам, стагоддзе за стагоддзем, збіраюцца, спрасоўваюцца, асядаюць пясчынкамі ў вечны пясок, і новыя на-
шчадкі зусім альбо амаль зусім не ведаюць пра гэта, жывучы кароткі век і толькі на сваім адрэзку пазнаючы свет, чужое і сваё, самаўпэўнена, а на самай справе вельмі памылкова лічаць, калі хтосьці і зрабіў штосьці вартае, калі хтосьці што-небудзь і пазнаў, дык гэта толькі яны...
Хоць, калі быць зусім праўдзівым, сёлета ўсё ж і ў штодзённай звыкласці былі свае свежыя навінкі: да слова, Усяслаў цяпер неяк іначай, болей узбуджаней і радасней, чым раней, сустрэў сакавіцкае адліжнае цяпло, калі і без сонца, у цёплым, нібы парным тумане асеў, паплыў снег, калі нечакана ў Навагародак аднекуль прыляцела плойма гракоў, што зацьміла сабой рэдкіх сарок, якія дагэтуль мігцелі чорнымі хвастамі на сметніках і адляталіся, калі хто адчыняў дзверы і выходзіў з хаты, ці адзінокіх варон, што, насупіўшыся ці ўсё выцікоўчаючы, цярпліва і ў халадэчу сядзелі на плоце альбо на крапасной сцяне ці дрэве, гракі ўміг абселі высокія бярозы, ліпы і ўсчынілі такі радасны галас-гвалт, што ад яго аж закладала ў вушах; любуючыся, Усяслаў назіраў за дружнымі і вясёлымі ручаінкамі, за вялікай шумнай паводкаю, а затым, калі яшчэ не ўвесь сыйшоў снег, і за раннімі гэтай вясной бусламі, жаваранкамі, якія незвычайна хораша, клічучы цяпло, заліваючыся, апявалі з вышыні неба і гоні, што ўжо мясцінамі лёгка і весела зацешылі вочы зялёнай рунню, чорнай, а на болей падагрэтых пагорках і шараватай зямлёю, лапікамі паплавоў са старой травою; люд з узрушэннем, нават незразумелай прагаю да работы ўжо ўскапаў градку-другую цяжкога сырнягу каля дому, пасадзіў моркву, буракі, а ў зацішным сонцапёку і капусту на расаду і з хваляваннем пачаў чакаць таго часу, каб выйсці ў поле з сукаваткамі, смыкамі, раламі, разакамі, драпачамі і баронамі. Калі ж прыляцелі і засвісталі каля сваіх дамовак шпакі, дык і зусім павесялела на душы.
Усяславаў настрой быў не толькі ад таго, што вось і яшчэ раз, але па-новаму ці на сталейшыя вочы ды розум ідзе, бярэ сілу вясна, але і таму, што, бачачы змены і навіны (скажам, вось прашмыгнулі над Навагародкам качкі да рэчак і азярын альбо вось ужо забухмаціліся коцікі на лазоўі, запахла зямлёй і падскочыла першая, дзікая зелянота, вельмі залівіста ўдзень звіняць дзіцячыя галасы, a ўночы чуецца адмысловы малады рогат ад узбуджанай, захмеленай крыві),— дык вось Усяславаў настрой сёлета падладжваўся і пад чаканне: вось тады і тады, калі тое ці іншае настане, абрадзініцца Любка.
Чым бліжэй да канца ачышчанага дажджамі і маланкамі, абгруканага громам, азелянелага, пахкага ад асыпанага яблыневага і грушавага квету, ад зацвілага бэзу травеня, тым большае яго было душэўнае ўзрушэнне.
Праўда, перад красавіком усё ж адна пабочная навіна змусіла
часцей, чым звычайна, забіцца сэрца, a то трошкі і выбіла з каляіны. Гэта ад весткі з холма: туды з Батыевага стану вярнуўся князь Даніла. Яго самы небяспечны супернік, Міхаіл Чарнігаўскі, не стаў на калені і не ўнізіўся перад манголамі, дык таго забіў ударамі нагі ў грудзіну, у сэрца, мангольскі кат-велікан, а вось князь Даніла (як і Аляксандр Неўскі) скарыўся, выявіў такія паслухмянства і паслужлівасць, што яго не толькі адпусцілі жывым, далі яму ярлык на яго ж вотчыну, але задаволены Батый паабяцаў яшчэ і ў любы час, калі папросіць Даніла, даць яму сваю сілу, каб ён уціхамірыў суседзяў-непрыяцеляў (бацьку Аляксандра Неўскага, вялікага князя Уладзіміра-Суздальскай зямлі Яраслава, Батый адаслаў у Каракорум, на выпрабаванне самога вялікага кагана).
Хоць князь Даніла “велмн печален есн” — мабыць, з-за выцерпленых прыкрых уніжэнняў у Ардзе ды з-за нечаканай смерці любімай жонкі,— але тое, што яму падакляравана мангольская ваенная помач для яго карных акцый на карысць сабе і Батыю, насцярожыла і засмуціла Усяслава: Даніла цяпер — не проста галіцка-валынскі ўладар і мангольскі васал, віж, наглядач, ён — і карнік над суседнімі землямі. Над Навагародкам найперш. Будзе, канечне, мець пад пільным назіркам і Літву, Яцвязію. Бліжэйшыя польскія, венгерскія землі.
Пад канец красавіка, змірыўшыся ад укленчванняў у Ардзе і са стратай маці сваіх малых дзяцей, Даніла прыслаў у Навагародак ганца — каб якраз Усяслаў прыехаў у Холм пачуць ягоную волю. Князь Ізяслаў параіў яму не ехаць, не прысягаць на пакору, спаслацца на тае, што жонка “на сносях”, а замест сябе паслаць Расціслава, няхай той, іхні ўгоднік і падлізнік, уважна, разявіўшы рот, выслухае ўсё і па-лёкайску запэўніць у вернасці. Расціслаў, праўда, крыху з насцярогай пачуў гэты “давер” сказаць слова за Навагародак, бо душой адчуваў іхні хітры ход, адгаворваўся, што ідзе вясна, хутка араць і сеяць, але ўрэшце падаўся з вялікім початам і падарункамі. Вярнуўся пад канец травеня і князю, яму, Усяславу, ды на Радзе хваліўся, што яго сустракалі з пашанотай (Голубаў чалавек з Холма перадаў іншае: князь Даніла вельмі незадаволіўся, што не прыехаў на паклон якраз ён, Усяслаў, ваявода, доўга не хацеў дапускаць у свой хорам іншага навагародскага пасланца: “Зачем мне этот жнрннй н ледачнй кабан?!”, але ягоны дворскі Андрэй усё ж угаварыў зміласцівіцца і сустрэцца з “негарной”/ але “услужлнвой нам люднною”), а яшчэ Расціслаў аж з захлёбам гаварыў пра тое, якую вялікую моц цяпер мае Даніла, што той ледзь не Батыеў дарадца па гэтым кавалку Еўропы і што той цяпер
' Лянівы, а ў пераносным значэнні паганы (укр).
Непрываблівы (укр.).
больш зоймецца Навагародкам, зноў верне яго пад сваю волю. Калі трэба будзе, дык і сілаю, нават і мангольскай. “Так і сказаў князь Даніла,— выпінаў Расціслаў,— Навагародак — вотчыну дзяцей Яраслававых — не адпушчу і нікому не аддам! Гэта — маё, толькі маё ўладанне!” Адным словам, Расціслаў фанабэрыўся, што ён зноў у сіле, ён нават па Данілавым наказе становіцца першым пасля князя Ізяслава. “Паехаў бы баярын Усяслаў у Холм, дык, можа, яму б была Данілава міласць,— не тоячыся, пераможна, нават дурнавата ў сваёй штучнай смеласці цешыўся Расціслаў.— Але баярын Усяслаў — адшчапенец-гардавус, не захацеў пакланіцца нашаму вярхоўнаму ўладару. Вось за гэта ён і пакараны, мусіць саступіць тут сярод баяраў і на Радзе першынство мне”.
Hi Усяслаў, ні іншыя не аспрэчвалі і не супынялі Расціслава, пільна выслухалі ягоную ўсцешлівую, нібы ў дзіцяці, пахвальбу. Праўда, толькі стары і хітры ахоўнік пячаткі, Звеніслаў, адчуўшы, што падзьмуў новы вецер, заліслівіў перад Расціславам, ужо не так аддана зазірнуў у вочы Усяславу, Бяляну і айцу Кірылу, пачаў уголас хваліць князя Данілу: “О то леў! Цар звяроў!” Пасля гэтага рабілі тое, што ішло ад князя і што перадаваў Усяслаў, Расціслава цярпелі як назойлівую муху, каб ён не абураўся і лішне не нагаворваў на іх праз свайго чалавека ў Холм, з ім нават ніба раіліся, слухалі яго доўгія і нудныя павучанні, але спаўнялі ўсё па-свайму, а калі назойны Расціслаў настойваў, дык слухалі яго ў нейкай дробязі, а заадно намагаліся і лішні раз-другі пахваліць за што-небудзь князя Данілу, Андрэя-дворскага, Расціслававу Раксану за яе цяперашнюю строгасць да баярскіх жонак і дачок.
4
Вось паволі і настала ў чэрвені, пасля зацяжной гарачыні, нават некалькіх тыдняў пякельнай спякоты, а пасля выратавальнай вялікай навальніцы, што асвяжыла, напаіла зямлю, траву і дрэвы,— дык пасля гэтага прыйшла часіна, якой так чакаў Усяслаў.
У адну яшчэ зусім ціхую і цёмную раніцу ён прачнуўся ад ледзь чутных галасоў і крокаў, што былі чуваць не столькі самі па сабе, колькі ад таго, што ад іх парыпвалі маснічыны. Апрануўшыся, ён выйшаў са спальні і адразу ўбачыў: на першым паверсе, адсоўваючы сюды змрок, скупа мігціць свечка. Калі пачаў спускацца па лесвіцы ўніз, дык нечакана ледзь не спаткнуўся: з Любчынага пакоя (Любка не захацела перабрацца ў пакой баярыні-нябожцыцы, вярнулася ў свой, дзе яе, тоўстую і цяжкую, як кажуць, ужо на россыпе, апошнія дні і ночы даглядала Марыля) пачуўся адчайны жаночы, канечне ж, Любчын крык. Калі ён асцярожна прачыніў дзверы,
каб паткнуцца туды, дзе на ложку то падхоплівалася, то падала на спіну, як бачыў пры святле свечак, знявечаная болем і страхам яго любіміца ў белай кашулі і з распушчанымі валасамі, дык яго, згледзеўшы, адразу ж выпхнула сюды, у вітальню, Бялянава маці, баярыня Купаліна:
— Табе, Усяслаў, няможна сюды!
Калі тут Купаліна, дык яна прыйшла быць бабкай-павітухай, каб пазней стаць хроснай бабкай, што вялікі гонар для кожнай пажылой жанчыны. А калі тут і родавая бабка, Марыля, дык ясна: сёння Любка павінна радзіць.
— Ёй вельмі баліць? — занепакоіўся ён, моршчачыся ад пранізлівага Любчынага енку.
—Гэта вам, мужчынам, толькі насалода ад таго, а бабе яно яшчэ і болем выходзіць,— пажартавала Купаліна, жанчына бойкая і вясёлая.— Так што такая яе ўжо доля цяпер — енчыць і тужыцца... Але не бялей, усё добра будзе. Мы з тваёй Марыляй ужо адагналі злых духаў і нажом, і ніткай чырвонаю, і абруч з дзяжы здымалі і надзявалі яго тры разы зверху ўніз на Любку...
— Вы ж глядзіце яе,— разгублена папрасіў ён.
— Хіба ты не чуеш, што кажу? — усміхнулася тая, поўная, але яшчэ статная жанчына.— He першы ж раз буду бабіць немаўля, бо не хачу на тым свеце зайцоў пасвіць... А ты, чалавеча, не слухаў бы гэтай бабскай раўні, як і ўсе, сам сышоў бы з дому. Паенчыць, палямантуе ды і родзіць, як і мы некалі раджалі.
— He, Купаліна, я пабуду туг.
— Але ёй лягчэй было б, каб тут нікога старонняга не было.
— Ідзі туды, Купаліна, спрыяй ёй неяк.
— Відаць, што любіш сваю Любку,— тая была непарушная і ўрачыста вярнулася да цяжарнай, зачыніўшы за сабой шчыльна дзверы.
Ён, хоць ведаў, што сапраўды цяпер лепш яму, мужчыне,было б пакінуць дом, але не выйшаў, тупаў сюды-туды па вітальні, супакойваўся, калі Любка заціхала, і ажно дранцвеў, дрыжаў, калі яна зноў адчайна і роспачна лямантавала на ўсе свае маладыя лёгкія. I паколькі енк-лямантусё часцеў і мацнеў, Усяслаў адчуваў: набліжаецца тая хвіліна, калі Любка павінна вызваліцца ад дарагога, але цяжкага бярэмя, выпусціць на гэты свет таго, каго клапатліва і з любоўю вынасіла, стаць ужо не толькі паўнацэннай, мілай, але і свяшчэннай жанчынаю — МАЦІ. Калі пасля світання ўжо, калі святло ад свечкі звузілася да невялікага жоўтага язычка на самой свечцы, Любчын адчай, роспач, боль, енк-лямант зліліся ў адзін зацяжны крык — мабыць, напружыліся аж да парываў яе мускулы і разыходзіліся косці. Усяслаў зажагнаўся і пачаў горача шаптаць: “Памажы ёй, Божа! Памажы ёй, Божа!”, сам сабе, у думках, кле-
нучыся, што, калі выйдзе ўсё добра, дык ніколі на Любку-пакутніцу не толькі не падыме рукі, але і не павысіць на яе голас. Калі ж яе крык перашчыкнуўся, замёр усярэдзіне, дык ужо загалакалі Марыля і Купаліна: “He спі! Тужся! Крычы!” — і, здаецца, хлісталі яе па шчоках, змушаючы тую зноў абудзіцца і сіліцца.
Усяслаў змалку ведаў, што калі раджае цяжарная, дык усіх выганяюць з дому і ў дом нікога не пускаюць, найперш дзяўчат, а калі якая заскочыць, дык яе змушаюць расплесці касу, a то і даць са свайго роту вады парадзісе. Паколькі ён быў у вітальні, паблізу ўваходных дзвярэй, дык ніхто не мог сюды нават паткнуцца; пасля, абдумаўшы, што яшчэ робяць, ён выйшаў на двор, і калі ўбачыў там Любаміра, які бадзяўся каля варыўні, загадаў таму:
— Бяжы да айца Кірылы і папрасі ад мяне, каб ён у царкве адчыніў царскія вароты.
Той, пачуўшы загад, не прамовіў ні слова, падаўся з двара. Невясёлы, нават пахмурны. Канечне, хацеў бы, каб сёння Любка нарадзіла дзіця ад яго.
Вярнуўшыся ў дом, Усяслаў зноў выйшаў на двор. I гэтак тры разы пераступіў парог. Потым тры разы абышоў стол на кухні, пастукваў нагамі аб падлогу, а венікам у столь — клікаў, прасіў дамавіка, каб той спрыяў Любцы.
Яна ж зноў, але на гэты раз яшчэ болей безнадзейна, нават нібы безвыходна зайшлася немым крыкам ды болем, а пасля зноў быццам праглынула свой лямант. Усяслаў наструніўся, аж холадна ўспацеў ды адчуў, што замірае сэрца: адтуль, з Любчынага пакоя, спачатку пачуўся тоненькі дзіцячы, але досыць звонкі піск, а за ім пачуліся ўсмешлівыя жаночыя галасы-ўсклікі, радасныя воклічы. Выдыхнуў паветра з грудзіны: дзякуй Богу, абрадзінілася, а дзіця жывое! Ён — зноў бацька! Цікава: хто ж у яго? Сын? Дачка?
Даволі хутка адчыніліся дзверы, і сюды вызірнула Купаліна. 3 усмешкаю ў лагодных вачах і на вуснах:
— Зайдзі, Усяслаў.
Ён, хвалюючыся не меней, чым некалі, калі станавіўся бацькам першы раз, паспяшаўся ў занавешаны і па-ранейшаму асветлены свечкамі пакой: Любка, белая, пакрытая потам, з пакусанымі і падсінелымі вуснамі, ляжала адкінуўшы набок галаву, а каля яе стаяла Марыля, шчасліва трымаючы на руках у беленькім прасцірадле невялікі згортачак.
— Жывая, жывая твая Любуся, праз сонцаварот які зноў будзе вось гэтак крычаць наўвесь белы свет!.. — супакоіла яго тая, бачачы, як ён спасцярожліва азірае парадзіху.— Разгарні прасцірадлачка, пабач, каго вы прыдбалі!
Чамусьці саромеючыся, ён адхінуў край прасцірадла і, бачачы
зморшчанае, чырванаватае, не сказаць, каб цяпер вельмі прыгожае дзіця, “засмуціўся”:
— Хлопчык!
— Сын! — суцешліва прамовіла Марыля, добра ведаючы, што ён, маючы ўжо дачку, канечне ж, жадаў мець і сына.
Усяслаў зноў, нават яшчэ больш “замаркоціўся”:
— Які непрыгожы!
— Скажы, хлопча, такому “нядобраму” бацьку: буду прыгожы! — “падакарала” Усяслава Марыля.— Скажы, бачыш, цьфуцьфу-цьфу, усё на месцы, усё гожае: вочкі, вушкі, роцік, ручкі, ножкі, стручок! Моцненькі, хунтаў каля дзесяці будзе! Вой! Баярын і, можа, новы наш ваявода! Будзе дарабляць тое, што яго дзед пачаў, што бацька рабіў!
—Дай Бог,—усміхнуўся Усяслаў, адвярнуўся, плюнуў тры разы: сёння была серада, а той, як кажуць людзі, хто народзіцца ў гэты дзень, мае самую нечаканую долю: можа абагацець, быць здаровым і шчаслівым, а можа аднойчы ад самых розных выпадкаў страціць усё ўміг, памерці ў беднасці і цяжкіх напасцях. Вось ён, Усяслаў, нарадзіўся ў сераду на самым прыканцы травеня ці, як кажуць лацінцы, мая, што ў гонар іхняй багіні зямлі Маі...
— Паглядзеў, усцешыўся шчаслівы татка, а цяпер ідзі адгэтуль, бо ў нас тут яшчэ нямала бабскай работы,— ведаючы сваё права, загадала яму Марыля.— Зараз пададзім табе паслед, закапай яго пад кутом хаты, каб дзіця любіла родны дом...
5
Пасля таго як прайшла досыць кароткая, але натужлівая, раніца і ўвечар з камарамі-крывапіўцамі, удзень з потам і млоснасцю сенакосная часіна, калі тое, што нарасло за цёплы і дажджлівы травень ды налілося сокамі ў чэрвені, скасілі, высушылі і паклалі спаць да зімы ў стагі, застаронкі і абарогі, калі дзеці ўволю накупаліся і здаволілі ахвоту лавіць рукамі ды таптушкамі рыбу, наласаваліся суніцамі, а жанчыны, вяртаючыся з лесу з лубкамі чорных ягад, прыносілі ў прыполе і адны-другія прыгаршчы жоўценькіх лісіц, калі потым у самую гарачыню зацвілі і паволі адкрасавалі мёдапахкія ліпы, мацавалі крылцы маладыя птушкі, ды асабліва тады, калі пачалося залатое жніво, на якім найперш маладыя дзяўчаты зведалі нямала болю ў руках і паясніцы, але, здаецца, як ніколі, радасна-засмучана-шчасліва абспявалі поле і свой жаноча-жнейксі лёс,— дык вось, калі залацілася ржышча, адліў сваё, адгрукаў громам і адсвяціў маланкамі Ілля, калі прайшлі рабінавыя ночы, па-
1 Гутарка ідзе пра тагачасную вагу каля 4 кіло.
чаўся яблычны Спас і, пакаштаваўшы праснакоў, ужо наважваліся сеяць новае жыта, спякотнае лета пакацілася на спад. Паволі паслабелі блакіт на небе і сонечная яркасць, усё часцей і часцей заяўлялася засмужанасць, а на дрэвах усё болей жаўцела лістота, а пахаладнелая вада ў рэчках міжволі страчвала вясёласць, цяжэла і змрачнела, плыла туды, куды ёй трэба было імкнуцца, задуменная і самотная. Пачасціліся нізкія, густыя, а пазней і суцэльныя адзямлі да неба сырыя і зябкія ад халоднай расы, a то і першай замаразі туманы, а днём, калі яны рассейваліся, віселі на кустах, гайдаліся на дрэвах ці плавалі ў паветры, блішчучы срэбрам ад сонца, доўгія ніці павуціны, не затрымліваючыся, плылі і плылі ў небе ўжо не зусім белыя, як улетку, воблакі — калі з поўначы на поўдзень, то на адно надвор’е, а калі наадварот, то на іншае: то на цёплае і сухое, то на непагадзь. Над навагародскімі ваколіцамі высока ў небе ўсё часцей закружылі буслы, нізка залёталі чароды невялікіх, можна сказаць, прыхатніх птушак — шчабятлівыя ластаўкі ці шумлівыя шпакі нечакана аднекуль усхопліваліся, плоймай абсядалі высокія дрэвы, галасамі выціліньквалі, мабыць, славілі прыязны гэты край, натхнялі сябе ў далёкую дарогу, а затым нібы па чыімсьці знаку, у імгненне, разам успырхвалі, знікалі, каб, мусіць, пакланіцца і іншай роднай мясціне.
Пад канец жніўня зрабілі засеўкі новага жыта, затым пасеялі яшчэ і вераснем, пад Баўтрамея; праз тыдзень паклапаціліся пра ячмень. Верасень не менш жніўня ўсцешыў людкія сэрцы багаццем з поля і гародаў — збажыной, вялікімі сакавітымі буракамі і морквай, а пазней — ёмкімі, ледзь падняць, тугімі белымі качанамі капусты; з лесу навагародцы нанасілі грыбоў, з нізкіх, прыамшарных мясцін — ярка-чырвоных, з сокам нібы кроў калінавых гронак, з балот — буйных чырвона-бурых журавінаў.
На Багача ўжо ўсё прыбралі з поля і гародаў; буслы адляцелі — значыць, зіма сёлета магла быць ранняя і халодная; жанчыны пачалі даставаць верацёны, патроху прасці; на Здвіжанне амаль ніхто не асмельваўся паткнуцца ў лес: казалі, там ужо спаўзліся ў клубкі гадзюкі і вужы перад тым, як зашыцца ў карчы ці норы на зіму. Калі хто ўпотай ад людскіх вачэй падкрадваўся да тых змяіных скопішчаў, дык толькі са злымі намерамі: абсачыць сярод іх змяінага цара, лупянуць па ім, ухапіць з яго галавы залатую карону і збегчы — гэтая залатая карона спрыяе чарадзеям і злодзеям. За такое злыдушцаў заўсёды каралі. Вось і сёлета, як былі чуткі, у адным паселішчы злавілі такога зламысніка, і старэйшыны прысудзілі яму смерць: яму звязалі рукі за спіной, прычапілі камень да шыі і, разгайдаўшы, шпурнулі ў раку... Біскуп Кірыла не задаволіўся такім судом, пабурчэў, што не прывялі заблуднага да яго, але тых старэйшын не зачапілі...
Сёлетні кастрычнік, як і часта тут бывае, удаўся зменлівы: то гусціліся туманы, а пасля іх дабірала сваё сонца, то слязіўся ці ўжо нудна ліў ды ліў дождж, то нечакана зямля пакрывалася марозлівай белізною, але на Бабскае лета ночы сталі з высокім зоркавым небам, а ўдзень зіхацела ўжо не гарачае, але ўсё ж цёплае сонца, наваколле ажно гарэла ад жаўцізны і чырвані дрэў, а да ўсяго пачала ўжо цешыць на полі густая, дружная і вясёлая зелянота маладой руні.
Усё гэта паўтаралася з году ў год, але кожны раз было нібы пановаму, ніколі не надакучваючы. Наадварот, абнаўляла, узбагачала і змушала па-добраму хвалявацца душу ўсімі, часамі нават зусім незразумелымі адценнямі пачуццяў, калі ты пачынаў адчуваць, што ўсё гэта, ты таксама, не проста так, само па сабе, што ўсё вакол вечнае і ты вось крыху далучыўся да яе, гэтай вечнасці...
He толькі княгіні, але і некаторыя баярыні (да слова, Расціславава Раксана, яе дачка) не заўсёды давалі грудзі сваім дзецям, знаходзілі ім карміцелек сярод маладых, здаровых і ахайных смердак. Любка ж, калі Усяслаў загаварыў пра гэтую завядзёнку знаці, рашуча адмовілася аддаваць сына, названага ў гонар дзеда Баярам, у чужыя рукі. “Ды я сама не адно, а двое дзяцей магу ўволю насыціць“,— запаліста, нават крыўдліва сказала яна, без ніякага збянтэжання абедзвюма далонямі падважваючы праз сарафан свае папаўнелыя пасля родаў грудзі.
Усяслаў і сам гэта добра бачыў, дык не настойваў. Тым больш што ён думаў гэтак жа, як і яго маладая жонка: маці павінна карміць сваё немаўля сама. Ён толькі папрасіў, каб цяпер Любка не тулілася ў лёкайскім пакоі, а па праве гаспадыні дому, баярыні перабралася на жаночую палову нябожчыцы, а ў свой былы куток пусціла новую пакаёўку, якую ўзялі памагаць глядзець за дзіцем: гушкаць, мяняць мокрыя полачкі на сухія, падносіць галоднае хлапчаня да маці. Любка на гэты раз паслухала, дык пачала ўжо ўмацоўвацца як гаспадыня, цяпер нават сталая ўсёведайка Марыля часамі прыходзіла параіцца з ёю, што і як рабіць. Ды больш — стаўшы маці сына-баярына, Любка спакваля адчула сваё права і сваю моц. He, яна не біла чэлядзь і нават не крычала на тую за нейкі промах, не зневажала, як Расціславава дачка ці Баляславава Ядвіся, але займела свой голас: трэба гэта і тое, ты зрабі так, а ты вось гэтак.
I ніхто не аспрэчваў яе гэтыя права і моц, усе яе слухалі: чалавек, бывае, часамі нават не можа, пакутуе, што яму няма каму падпарадкавацца. Такая ўжо душа ў слуг і лёкаяў. Нават і ў некаторых баяраў. Хоць не бывае і без таго, што некаторыя з іх услугоўваюць з хітрыкай, з карысцю для сябе і чакаюць таго часу, калі ім можна паквітацца. Пагэтаму, да слова, Усяслаў гэтак асцерагаўся “любові"
Расціслава і яго Раксаны. Тут трзба вялікая пільнасць, хоць, як ні намагайся, усяго недагледзіш, не ўсё зразумееш, а калі і адчуеш, дык усё роўна памылішся ці паступішся...
Усяслаў, вярнуўшыся позна ўвечар дадому, спачатку памыўся, абагрэўся пасля лістападаўскай непагадзі, а потым, як заўсёды, не зважаючы на агаладаласць, падаўся аднак не да стала, не да Марыліных прысмакаў, а ў той пакой, дзе быў сын-любімец.
Пачуўшы яго важкія крокі, з сынавага прытулку яму насустрач вымкнулася Любка — у доўгім зялёным сарафане з зашнураваным жоўтай стужкай разрэзам ледзь на да пупа (разрэз такі для таго, каб ёй лягчэй было вызваляць з-пад гарсэта і даставаць грудзі), у хораша завязанай чырвона-сіняй хусціне, зграбная і поўненькая, са свежым, у меру з белым і з хораша разлітым чырванцом тварам, са шчаслівай усмешкаю.
— Краса мая ненаглядная,— прытуліў і пацалаваў яе.— Ну, што робіць малады баярын?
— Малады баярын спаў, а цяпер пачынае варушыцца і крактаць.
Баяр ужо не толькі падаў голас, але і незадаволіўся, усплакнуў.
Любка не кінулася, як раней, да дзіцяці, калі яно толькі віскне ці, наадварот, доўга маўчала (“Што з ім? А ці жывы хоць ён”), a ўжо спакойна, тое-сёе ведаючы, што трэба маці, падалася ў пакой, дзе маладое дзяўчо загортвала дзіця ў сухую белую полачку, каб пасля ўцяпліць яго яшчэ мяккай сабалінай коўдрачкаю.
Усяслаў схіліўся над невялікім, за гэтыя месяцы аблюджаным тварыкам, дзе, як усе казалі, яго высокі лоб, спакойныя вочы і роўны нос, пацмокаў. Малое звычайна пазнавала ўжо яго, адказвала ўсмешкай на ягоную ўсмешку, але цяпер плаксіва зморшчылася.
— Сынок! — паўшчувала яго Любка.— Гэта ж твой татка!
— Усё ж не хоча прызнаваць мяне...— “пакрыўдзіўся" Усяслаў.
Ён усяго недагаварыў пры пакаёўцы. Раней, напачатку, калі Любка па маладосці вельмі чуйна і раніма назірала, слухала, хто і што кажа пра яе дзіця (а за гэта большае перажыванне, чым за сябе), ён, бачачы гэта, часта з жартам пакепліваў: “Здаецца, у яго адно вока меншае і рудое, значыць, не маё, а другое — большае, шараватае, маё”, “Здаецца, маларослы будзе, не па мне...”
“Няпраўда! — гарачылася Любка.— Вочкі яго адны. I вушкі, носік як і ў цябе!”
Калі ж ён не саступаў, дык Любка плакала, за што на яго без ніякай цырымоніі, сярдзіта нападала Марыля: “Што ты, стары конь, робіш? Ёй жа цяпер трэба быць спакойнай, іначай малако можа прапасці! А ты...” А Любцы: “He слухай яго, маладзічка. Дзіця як дзіця. Цьфу-цьфу, здаровенькае і дужанькае. Усё на месцы: вушкі,
вочкі, носік, роцік, сгручок! I ў яго ўдалося. Як выкапанае. Усе крошкі падабрала”.
Усяслаў ад радасці весяліўся, але, сказаць шчыра, яму, сталаму ўжо, нашмат старэйшаму за Любку, часамі было не зусім да жартаў: бывала, з рэўнасцю назіраў, як Любка вырываецца з яго абдымкаў і імчыць на дзіцячы плач ці на зацягненае маўчанне. Ён не мог не замілавацца, што яна гэтак палюбіла малое, але, здаралася, яму вярэдзіла душу іншае, можа, і недарэчна раўнівае: а можа, Любка, як і некаторыя жанчыны, перанесла ўсю сваю любоў на дзіця таму, што як след не кахае мужа і што будзе для яго праз годдругі вялікая небяспека з-за таго, што некалі гэтак паспешліва ўзяў яе?..
Баяр заплакаў.
— Баярыня,— ветліва зірнула на Любку юная русявая і круглатварая пакаёўка,— дзіця хоча есці.
— Добра,— сказала тая.— Падай яго баярыну, а сама ідзі.
Калі дзяўчо выйшла, Любка, ужо не адчуваючы чужых жаночых вачэй, села на ложак, расшнуравала на сабе стужку, расхінула сарафан, ззяючы белай грудзінай, дзе асабліва снежнага колеру, аж з адценнямі сінізны былі поўныя грудзі, якім было цесна пад гарсэтам. Калі Усяслаў падаў ёй на калені сына, дык яна смела і без сораму і калені расставіла, і дастала для таго правую буйную, як сама казала, “цыцу“, да якой адразу ж прагна прыпаў дзіцячы роцік.
— Ой, як смокча! — шчасліва ўсміхнулася Любка.— Маленькі, але гэтакі дужанькі!
Ён не мог не залюбавацца і Любчынай простай, але ад усёй душы шчырай, лёгкай, ззяючай усмешкаю, і тым, як мірна заплюшчыўшы вочкі, набірае ад маці жыватворную сілу яго нашчадак. Нават не пачуў, як сюды зазірнула Марыля. Пачуў ужо тады, калі яна загаварыла:
— Ды хопіць ужо любавацца сваім сыночкам! Гэтак вы так яго распесціце, што потым ён ні хвілінкі не пабудзе адзін, не злезе з нечыіх рук!
— Праўда,— хораша ўсміхнулася яму Любка.— Ідзі, Усяслаў, вячэраць. A то саслабееш.
— Дык і табе трэба мая сіла? — ціха запытаў у яе.
Любка, помнячы, што было ў іх патаемнае начамі, a то і ўдзень гэтымі летам і восенню, усміхнулася ўжо з перажытай сарамлівасцю, без якой, аднак, не бывае сапраўднай уцехі і радасці паміж мужам і жонкаю ды асабліва тады, калі яна ажаньчынілася пасля родаў, адчула, чаго пачала жадаць яе плоць і калі яна, гэтая плоць, спатольвалася як след.
— He затрымлівайся сёння,— шапнуў,— раней прыходзь да
мяне. Я ўжо вельмі засумаваў без цябе. Аж тры дні ты не была са мной.
— Добра,— таксама прашаптала яму Любка.— Сёння прыйду.
Усё ж, павячэраўшы, а потым лёгшы пад пухавік, ён чакаў яе доўга. Да глухога вечара ці, лепш сказаць, да ночы. Пакуль яна разам з Марыляй выкупала дзіця, пагуляла з ім ( малы пачаў ужо не толькі адказваць на ўсмешкі, але і патроху гудзець), пакарміла і сама паклала ў калысачку спаць. Усяслаў разумеў усе яе мацярынскія пачуцці і клопаты ды, маючы нейкую рэўнасць, загараючыся нецярпеннем, патроху самалюбна крыўдаваў, лічыў, што Любка магла б усё ж хутчэй прыйсці да яго. Калі нарэшце пачуў, як адчыняюцца патайныя дзверы, што ў сцяне пад павешаным з аднаго і другога боку дываном злучалі іхнія спальні, Усяслаў наўмысна засярэдзіўся на фаліянце ў новенькіх скураных вокладках — знаёмы крыжацкі купец, калі сказаў таму, што жадае глыбей пазнаць, a Любку навучыць нямецкай мове, прывёз яму некалькі напісаных па-нямецку рыцарскіх раманаў: Гартмана фон Аўэ, Вільфрама фон Эшэнбаха, Готфрыда Страсбургскага. Па іх ён вучыў Любку нямецкай мове, а калі ёй гэтая навука ішла туга, дык па яе просьбе чытаў і тут жа тлумачыў ёй па-свойму пра рыцарскія прыгоды.
— Ды дзе цяпер той рыдзель? — бачачы, што ён чытае, запытала Любка.
— Ён якраз кажа сваёй любімай: “Легэн зі біттэ аб”.
— Што? — усміхнулася яна.— Што?
— “Распранайцеся, калі ласка”.
— Там якраз так напісана?
— Так.
— А што яна адказвае яму?
— “Іх габэ ніхтс дагэгэн”,— зноў зманіў ён.— Нават больш — “Міт вэрганюгэн!”
— А што гэта значыць?
— “Я не супраць”, “3 задавальненнем”.
— Ты выдумляеш!
— Нічога я не выдумляю: рыдзелевая любімая хутчэй спяшаецца да свайго каханага, чым ты да мяне... Яна не кажа яму: “Эс іст нох фруг”, “Эс іст шон шпэт”...
— Вось цяпер усё разумею,— села каля яго, апусціла яму галаву на грудзіну, хмелячы пахам выкупаных з мятаю, з хваёвымі галінкамі валасоў.— Баяр хацеў гуляць, дык забавілася з ім. Толькі як пасмактаў цыцу, дык заснуў. А карміць часта няможна, усяму свой час.
Супакоіўшыся, ён пачаў расшнуроўваць на яе сарафане стужку.
— Я сама...— прамовіла яна, паднялася. Але пры свечках засаромелася распранацца, дзьмухнула на іх.
Ён паклаў фаліянт на ўзгалоўе, яна, скінуўшы ў цемнаце сарафан і гарсэт, нырнула пад пухавік, прытулілася да яго:
— Які ты цёпленькі!
— Але нелюбімы...
— Любімы!
— Нежаданы...
— 1 жаданы!
Яго рукі самі заласкалі яе поўнае, але тугое цела, а вусны пацягнуліся да вуснаў.
— Пачакай, не спяшайся...— прашаптала, адчуваючы ягоную нецярплівасць.
Раней, да родаў, яна часта, асабліва ў першую палову цяжарнасці, была з ім блізкая, але тады падпарадкоўвалася яму, але цяпер любіла пагуляць-пасваволіць, падурэць і паступова пачала не проста, як раней, аддавацца, а кахацца з захапленнем, намагаючыся, каб ён дбаў не толькі пра сябе, а каб узбудзіў, запаліў незямным агнём яе цела, яе плоць і каб умеў на ўсю здольнасць сваёй душы і свайго цела ўладарыць гэтым агнём і ўмець патушыць яго. У Любцы па волі матухны-прыроды пачала жыць Жанчына.
Вось і цяпер яна моўчкі, толькі рукамі і вуснамі запатрабавала, каб ён прагна, але ласкава запяшчоціў яе сцёгны, клубы, грудзі, a калі задрыжэла ў поклічным трымценні, дык сама павабіла да сябе. 3 хвіліну прывыкала, нібы ўбірала яго ў сябе, а пасля, паколькі спрыяла цемень (яна, у заплюшчаных вачах іскрылася залаціста-сярэбранай імглою), лёгка і вольна завыгіналася станам, то яшчэ бліжэй імкнучыся да яго, то ўцякаючы ад спапяляльнага, якога было мала і мала, якога хацелася ўсё больш і больш, а ўрэшце застагнала:
— Я не магу! Паміраю!..
Да Любкі ён не зведаў ні такіх гуляў, абдымкаў і пацалункаў, ні такой шалёна-захопленай блізкасці, ні такіх жаночых стогнаў і крыкаў, дьік ужо ў сталыя гады адчуў тое, што раней было яму амаль невядомае, пазнаў агромністую мужчынскую сілу і радасць як за сябе, так і з-за таго, што яму столькі прыносіць усяго невыказна пачуццёвага і слодычнага жанчына. Праўда, ён не траціў развагі, шанаваў Любку, дык у страсці і цяпер чуў, добра разумеў, што хоча яго і яе цела, плоць, панамагаўся ўберагчы яе.
— He ўцякай! — сёння, мабыць, у незвычайным юры ўзмалілася Любка, моцна абхапіла яго худаватыя клубы, што ён мусіў даць волю сваёй плоці, каб яна ўжо як след усцешыла і яе плоць. Моўчкі, ужо сплёўшы рукі і ногі, слухалі гэтае насалоднае, нават, бадай, крыху і балючае ўсцешванне, новае яднанне, што суправаджалася, здаецца, бліскамі маланак, шумам-громам увушшу.
Толькі, мабыць, праз вечнасць Любка падала сасмяглы голас: — Як мне хораша! Я ўся твая, а ты ўвесь мой!
— Але сёння...
— Маўчы! — папрасіла-загадала.— Я таго хачу, а ты слухай мяне!
— Слухаю,— згадзіўся ён, стомлена дыхаючы ёй у пульсуючую шыю, дазваляючы сваёй аслабелай плоці спакойна папяшчоціцца ў яе таксама супакоенай, але па-ранейшаму гарачай, пяшчотнай да яго плоці.
Задаволіўшыся блізкасцю, Любка сама выбрала тое імгненне, калі трэба было адарвацца ад гэтай пяшчоты і замяніць яе на ласку рук і слоў. Гулліва крактануўшы і паварушыўшыся, зусім не крыўдзячы лёгка адхіліла яго набок, па-свойму апраўдваючыся:
— Ты ўсё ж такі цяжкі!..
6
Пабудзілі Усяслава рана, той часінай, калі яшчэ цягнулася доўгая асенняя ноч і зусім паволі набірала моц раніца, калі, бывае, яшчэ сам соладка спіш, а гэта значыць, і добра адпачываеш. Любкі побач ужо не было, яна, мабыць, прахапіўшыся ноччу, ціхенька вышмыгнула, каб пакарміць дзіця, а потым засталася на сваёй палове. Яму ж, Усяславу, як не хацелася падымацца, трэба было ісці ў княскі хорам: “Князь кліча”. Дык мігам падхапіўся, хуценька апрануўся і борздка пашыбаваў туды, асвяжаючыся ад начной стыні, калючага ветру і вадзяніста-снежнай хлюпаты — зямля была яшчэ мяккая, ні разу яіпчэ глыбока не прамярзалася, не пакрывалася трывалым лёдам, а вось снег падаў ужо. Мусіць, ненадоўга: той Зюзя, што наганяе зіму, толькі яшчэ раз-другі дыхнуў-дзьмухнуў сюды сцюжаю, страсянуў над гэтым краем рукавом, з якога паляцелі белыя матылі, перасцерагаючы, што ён, хоць не затрымліваецца тут, усё ж хутка сюды вернецца і заўладарыць ледзь не на паўгода.
У княскім хораме скупа мігцелі свечкі, уся чэлядзь была на нагах, але было вельмі ціха, і па тым, як усе не толькі пашанотна, але і з трывогай, нават са страхам пазіралі на яго, давалі дарогу, ён зразумеў усё непазбежнае, але жалобнае і пагрознае...
У княскай спальні было толькі трое: высокі і худы біскуп Кірыла ў чорнай апратцы, пажылыя, абодва мажныя, лекар і пакаёвы.
— Княжа, Усяслаў прыйшоў,— нагнуўся над хворым пакаёвы, а потым адступіў, даў яму месца.
Князь Ізяслаў — а ён ляжаў на спіне, заплюшчыўшы глыбока запалыя вочы, пад якімі былі цёмна-рудыя кругі, быў высахлы, жаўтлявы, а рэшткі валасоў, вусы і барада зусім збялелі — не варухнуўся, толькі марудна і вельмі цяжка прыўзняў павекі, зірнуў ужо не выцвілымі, а бясколернымі вачыма, з вялікім намаганнем варухнуў вуснамі і языком:
— Пакідаю вас, Усяславе...
Усяслаў душоў адчуў: князь хоча, каб ён сеў побач, каб можна было цішэй гаварыць, але ўсё яму было чуваць.
Апусціўся на край ложака, запытаў з болем і спачуваннем:
— Вельмі ўсё баліць, князь?
— He,— той варушыў толькі вуснамі.— Мне цяпер лёгка, не чую ніякага болю, але... Смерць мая ўжо туг, каля мяне... Я яе бачыў ужо...
— Прымроілася табе гэта, князь.
— He. I яе не баюся, няхай ужо забірае да маіх бацькоў і дзядоў. Час...
— Яшчэ не час, князь.
— Час, слаўны ваявода і мілы мне чалавек. Нялёгка табе будзе без мяне, але толькі табе ўручаю лёс нашага Вялікага княства Навагародскага. Ужо з сённяшняга дня гэты цяжар, што мы валаклі разам, ляжа найперш на твае плечы.
Усяслаў узяў лёгкую, худую і халодную князеву руку і, пацалаваўшы яе, паўтарыў сваю ранейшую клятву:
— Што не будзе пагражаць мне, князь, але я ніколі і ні перад нікім не адступлюся ад таго, што ты наказваеш нам...
— Ведаю, таму і паміраць мне не страшна. Такой бяды, што мяне хутка забудуць.
— He забудуць, княжа.
— Забудуць. Помняць доўга таго, хто пачаў, выйграў ці прайграў вайну, праліў мора чалавечай крыві. Хто не толькі адбіваўся ад ворагаў, але і нападаў на суседзяў, дадаваў да сваіх зямель чужыя. Такія ціхія, памяркоўныя, як я, у людской памяці доўга не застаюцца.
— He гавары так пра сябе, князь,— папрасіў Усяслаў.— Ты развагай, мірам, дбайнай гаспадарлівасцю ды мудрай палітыкай з дружнымі і хіжымі суседзямі зрабіў тое, чаго не ўдалося б дабіцца мячом. Ты спрытна спажыў зацішны шанец, што выпаў нам адзін раз за стагоддзе.
— Я не пра сябе думаю, Усяслаў. Пра іншую памяць...
Ён аж здзівіўся і ад цяперашняй свядомасці і розуму князя Ізяслава.
— Спажыць шанец — яшчэ не ўсё. Гэты шанец яшчэ трэба спраўдзіць, адстояць. I ўжо, непазбежна, мячом. Хутка, можа, нават і вельмі хутка пасля маёй смерці наш зацішак, мір сярод войнаў, што палыхаюць вакол, закончыцца і сюды таксама прыйдзе вайна. Каб забіць наш шанец...
— Што ж, прыйдуць на нас з мячом — возьмем у рукі мячы і мы.
— Дык вось калі будзе памяць пра слаўнае былое і прага леп-
шага новага, то ворагу будзе нялёгка скарыць вас. Устоіце, будзеце гаспадарамі на нашай зямлі, дзяржаваю сярод дзяржаў — усцешыце нас там, на тым свеце. Мы не будзем плакаць, адракацца ад нашчадкаў, што не занядбалі нас, наш запавет, сябе, будзем спрыяць адтуль. Калі ж, не дай Бог, нашчадкі змаладушнічаюць, забудуць нас, зганьбуюць сябе, то іхні род пачне выміраць... I заўладараць чужыя. I завядуць свой лад, дзе ўсё будзе неправеднае, хіжае, нявечнае, абы ўхапіць сваё ды дзень гэты пражыць... Толькі той край блаславенны ў Бога, дзе шануюцца продкі і іхняе далей доўжаць нашчадкі. Калі ж гэтая повязь абарваная, дык нашчадкі няшчасцяць свой край, сябе, сваіх дзяцей і ўнукаў, а ўрэшце выраджаюцца і на гэтай зямлі прарастае наноснае семя... А там не толькі калоссе, але і пустазелле... He табе, Усяслаў, гэта гавару. Баярам нашым, дружынам, чэлядзі. Смердам — усяму нашаму люду. А ты скажаш гэтыя мае словы на Радзе і на вечы...
— Скажу, светлы княжа. Усё, што і як ты наказваеш.
— Абапірайся на сілу, на дружыны. Яны памогуць.
— Добра, княжна.
— Я ж...— князь пачаў задыхацца.— Смерць... Хадзем... Хавайце не ў даспехах... Я не баявы, мірны князь... Я не ліў кроў...
Князь Ізяслаў і яшчэ штосьці гаварыў ці, лепш сказаць, спрабаваў вымавіць, але ягонага голасу не было чутно, угадвалася толькі мармытанне, а за ім пайшлі хрыпы. Нечакана ён напружыўся, аж уздрыгнула яго рука ва Усяславай далоні, шырэй, але неяк зусім не па-зямному адплюшчыў вочы, абвёў імі сваю спальню, а пасля запыніў позірк на куце, дзе вісеў вялікі абраз. Уставіўся, нібы анямеў, а потым увесь торгнуўся, нібы апошні раз выдыхнуў усё цяжкое з сябе і з палёгкай адкінуў убок галаву...
Усе яны перавялі вочы на старога лекара — той узяў ад Усяслава князеву руку, прыклаў вялікі палец да запясця, паслухаў, а затым вымавіў са скрухаю:
— Преставялся наш князь.
— Добры быў чалавек, дык лёгкая смерць,— перажагнаўся верны княскі лёкай.
Услед за ім перажагналіся і астатнія. Ніхто з іх, мужчын, не закрычаў, не заплакаў наўзрыд, толькі па-мужчынску ўсе зацяліся. Усяслаў ведаў, што князь памрэ калі не сёння, дык заўтра, добра ўсвядомліваў, што гэта не проста смерць князя і чалавека, але агромністае выпрабаванне для Навагародка і ўсяго Вялікага княства Навагародскага і не толькі на сёння ці заўтра, але, можа, і на стагоддзі, але цяпер, убачыўшы, што гэта адбылося, адчуў, што нібы ад яго адвалілася сцяна ці нейкая агромністая падпора, што ён нібы адзін з тым, што паслала ім воля неба і зямлі і што цяпер ужо ўвасабляецца ўвыпрабаванн е!..
Яно пачалося! Хутка набярэ разгон, і адзін Творца і Усявышні ведае, ці будзе ў гэтым выпрабаванні выйсце ці яно завядзе ў тупік!.. Вось такое жыццё: учора жыў і рабіў тое, што трэба, спакойна, радаваўся, зноў пазнаваў таінства і ўцехі кахання, a то, мабыць, даў пачатак яшчэ аднаму новаму жыццю, а сёння...
— Падымайся на ногі, сын мой,— паклаў яму руку на плячук біскуп Кірыла ды прамовіў шматзначна: — Спаўняй ужо князеву волю, загадвай, каму што і як рабіць...
Ужо на світанні, калі ажыў Навагародак, бадай, усе ведалі сённяшнюю жалобную навіну.
Смерць нават простага смерда, лёкая, дружынніка, не кажучы ўжо пра знатнага воя альбо баярына,— гэта свежая, уражлівая падзея, што змушае неяк іначай, разважлівей і глыбей падумаць пра нябожчыка, пра жыццё, пра сябе, пазбавіцца ад усякай нечысці, паспачуваць, памагчы іншаму, згуртавацца ў бядзе і горы, каб пасля гэтага камусьці, праўда, толькі нямногім, жыць праведна, а камусьці, лепш сказаць, усім астатнім, існаваць па-свойму далей, да іншай нечыяй ці сваёй смерці. Жыццё, што не намі заведзена, мае свае законы, і не нам пры ўсіх намаганнях, а на самай справе, можа, толькі маленечкіх спробах у ім разабрацца ды яго змяніць...
Алетут— смерцькнязя! Старога! Апошняга са свайго роду! Hi дзядзька, ні сын альбо сынавец — ніхто са сваіх, аднакрэўных, яго не заменіць! Значыць, тут рана-позна сядзе чужы князь, які, канечне ж, завядзе свой лад, а потым і свой род! Хто ж будзе гэты новы князь? Якія яго характар, звычкі? Як ён будзе паводзіцца і са знатнымі, і з простымі? 3 суседзямі? Чаго чакаць далей? Міру? Звадаў і вайны? Такія думкі затурбавалі, выбілі са спакою і баяраў, і чэлядзь, што злучылі свае погляды на Усяслава, ведаючы, што цяпер ён тут галава. Ды Усяслаў нібы знік з Навагародка.
Радцы, пачуўшы жалобную вестку, наведалі ўжо абмытага і ўбранага ў велічна-святочна-тужлівую княскую апратку нябожчыка, а пасля разам сабраліся ў радніцы, паселі на сваіх месцах і пачалі паціху перамаўляцца. Толькі адзін таўсцюк Расціслаў — у цёплых ботах, у расхінутым сабаліным футры, з узлахмачанай шапкай у руцэ — нервова выкрочваў туды-сюды па пакоі, а потым запыніўся і незадаволена запытаў ва ўсіх:
— Раніца, трэба нешта рабіць, а дзе Усяслаў? Дзе малодшы ваявода Бялян? Дзе Усяславаў зяць, Васілёк?
— He спяць жа...— нібы сказаў тое, што ёсць, а на самой справе падбухторыў Расціслава стары Звеніслаў.— Дзеюць...
— Што?
— Тое, што ім трэба...
— I біскупа Кірылы няма! — не супыняўся і не супакойваўся
Расціслаў— Абодва, Усяслаў і Кірыла, не спяшаюцца аб’явіць нам ранейшы і сённяшні наказ князя Ізяслава.
Канечне, усе хацелі ведаць: ш т о ў грамаце князя Ізяслава, якую ён перадаў біскупу Кірылу. Але Расціслаў хацеў ведаць пра ўсё найбольш. I, канечне ж, не толькі таму, што быў навагародскі дворскі.
— Усяслаў, можа, ужо спаўняе князеву волю...— зноў ні за, ні супраць Усяслава-ваяводы сказаў Звеніслаў, але ў агонь Расціслававага гневу падкінуў паленца.
— Як гэта спаўняе? Адзін? Без рады з намі? — выпаліў Расціслаў, запыніўся, абстраляў усіх незадаволеным позіркам.— Дык хто мы? Радцы ці не? Давайце вось раіцца, з чаго і як нам пачынаць пахаванне?
— Без Усяслава? — хітра ўхмыльнуўся, зноў ціснучы на болькі мазоль Звеніслаў: добра ведаў характар, намеры Расціслава і BroHaft Раксаны. Часта піў, шушукаўся з тымі, ставіў петлі для Усяслава, нацкоўваў на таго князя, хоць, трэба сказаць, няшмат яны дабіліся: князь верыў свайму ваяводзе і нават любіў яго, як малодшага брата.— Ты не баішся, што верныя Усяславу воі палічаць нас за крамольнікаў? Ды ў такі час, калі нам усім трэба быць заадно!
— He разумею! — ускіпеў Расціслаў.— Ці ты, канцлер, пакепліваеш з мяне, ці асцерагаешся сам ступіць лішні крок?
— Я думаю,— ухіліста адказаў той.
— Цяпер мала думаць, цяпер трэба і штосьці рабіць! I не штосьці, а т о е, што т р э б а!
— Прыйдуць біскуп Кірыла і Усяслаў—дык, канечне ж, адразу скажуць нам князеў наказ, а тады ўжо разам параімся п р а ў с ё... Найперш пра тое, каму ў нас сесці на пасад...— пры ўсіх намёкам на намёк адказаў захавальнік навагародскай пячаткі.
— Што тут надта мудрагеліць? — не мог саўладаць з тым, што яго турбавала, Расціслаў.— Трэба спешна слаць ганца ў Холм, да князя Данілы. Няхай ці сам зробіць ласку прыехаць у Навагародак, ці прышле свайго дворскага Андрэя. Вось з імі нам трэба як след параіцца...— А пасля, спахапіўшыся, недагаварыў запаветнага, толькі дадаў: — П р а ў с ё...
Усе добра зразумелі ягоны празрысты намёк, усё, пра што ён затаіўся: Расціслава не проста захвалявала тое, хто і калі сядзе ў Навагародку на княскі пасад. Яму не цярпелася, ажно гарэла, каб яму і яго сям’і жылося лепей пры новым князі,чым пры старым. Праўда, ён нікому, нават каму верыў, не прызнаўся, што ён своечасова пачуў ад Усяслававага дружынніка, Любаміра, пра ранні выклік Усяслава ў княскі хорам, пра князеву смерць. Як і не прызнаўся, што ўпотай паслаў ужо ганца ў Холм, каб там ведалі пра ўсё і каб
не спалі ў шапку, а панамагаліся яшчэ не выпусціць Навагародка з-пад сваёй волі, каб ён, Усяслаў, быў туту моцы і ў дастатку. Тады, калі выйдзе ўсё так, як хоча князь Даніла Галіцкі, як жадае ён, прыйдзе яго час і ён будзе зусім іначай гаварыць, паводзіцца з усімі, a то і прыбярэ некаторых з дарогі. I, канечне ж, найперш ўдар будзе па Усяславу... Абы толькі Холм не правароніў, мігам умяшаўся ў навагародскія мітрэнгі, павёў усё далей па-свойму, як было да таго, пакуль не аслабілі, a то і спустошылі Галіцка-Валынскую зямлю манголы і міжволі не набралі тут моц, сілу князь Ізяслаў з Усяславам... Канечне, ні князь Даніла, як ні журбоціцца па жонцы-нябожчыцы, ні дворскі Андрэй, якога тут называюць “холмскім сваячко.м”, маючы на ўвазе, што той — Раксаніна радня, не павінны ўпусціць тут тое, што мелі раней...
Расціслаў верыў, што цяпер ажыве яго мара, узыдзе і будзе яркай ягоная зорка, але глыбока ў душы і трывожыўся, што з таго часу, калі князь Даніла змушаў Навагародак слухацца, спаўняць яго волю, сплыло ўжо нямала вады, што ўжо ёсць. дужэе, пра што непакояцца ў Холме, Вялікае княства Навагародскае і што ўрэшце ёсць тайная грамата князя Ізяслава. Усяслаў — не з тых, хто разгубіцца ў цяжкую хвіліну альбо кагосьці збаіцца. Наадварот, пры напасцях Усяслаў надзіва разважлівы і мужны, мае добрае знаёмства, падмогу на Літве — і не толькі ў Міндоўгавай,— здаецца, паразумеўся і з непрымірымым супернікам раней Кіева, а цяпер Холма, Полацакам. Навагародскія дружыны за Усяслава гарой. Ён — іхні любімец і пястун, бацька альбо старэйшы брат. А іхнія дружыны — сіла, з ёй лічацца ўсе суседнія землі, князь Даніла таксама. Летась, калі той адбіваў наступ раці караля Бэлы і сынаўца Расціслава, проста мусіў праглынуць як бобку перца тое, што на гэты раз Усяслаў не кінуўся яму на падмогу з палкамі, а прывёў маладую дружыну пад канец бою не столькі памагчы, колькі даць дзецюкам прагуляцца, пабыць у баявым паходзе... Ясна, што і цяпер Усяслаў з дружынамі, найперш ім расказвае пра княскі наказ, падмацоўвае сабе падпірышча. А без яго біскуп Кірыла наўмысна сюды не ідзе. Таму хоць і не заміналі князь Даніла, мітрапаліт Кірыла стаць тут біскупам, хоць канстанцінопальскі патрыярх яшчэ не пацвердзіў гэтага біскупства, але ён памагаў князю Ізяславу і ваяводзе Усяславу весці навагародскую палітыку. Пакуль што няма тут сілы супрацьстаяць ім. Нават яго, Расціславаў, зяць-соцкі, калі быў жывы і марыў стаць тысяцкім, шчыра служыў не яму, а Усяславу.
... Усяслаў заявіўся ў горадзе, а пасля ў радніцы пад полудзень. Па тым, як быў апырсканы мокрай зямлёю на ботах і на полах плашча, было відаць: быў у дарозе, сам аб’ехаў прыстанкі бліжэйшых баявых дружын. Але і ўслед за ім біскуп Кірыла не прыйшоў.
— Трэба паслаць па біскупа,— адразу ж задзірыста сказаў Усяславу Расціслаў.
— Чаго? — нібы не зразумеў, пахмурна запытаў той. Сеў на сваім, вярхоўным, месцы, што займаў пасля таго, як злёг князь Ізяслаў, стомлена абцёр далонню высокі лоб, роўны важкі нос, густыя, трошкі ўжо сівыя вусы і бараду.
— Няхай аб’явіць нам князеў наказ, каб мы ведалі, што і як рабіць далей,— прамовіў Расціслаў. Раней, нават да нядаўняй паездкі ў Холм, дзе пабачыўся з князем Данілам, які вярнуўся з Іціля, ад Батыя, Расціслаў так смела і фанабэрыста не размаўляў са сваім супернікам, але, адчуўшы новую падмогу ў Галіцка-Валынскай зямлі, дазваляў сабе дзёрзкасць.
— Біскупу, святарам мы не павінны замінаць шчыра маліцца за душу нашага дарагога князя,— непарушна адказаў Усяслаў.— Наказ Гаспадара зямлі нашай пачуем на днях.
— Калі, па-твойму, трэба аб’явіць нябожчыкаву волю нават нам? — напаў Расціслаў.— Можа, толькі пасля пахавання?
— Можа.
— Але ж на пахаванне прыедуць князі, баяры з усіх бліжэйшых зямель. Першае, што яны запытаюць у нас, будзе пра тое, як мы самі бачым далейшы лёс сваёй зямлі? Чыйго, якога князя хочам мець на пасадзе ў Навагародку? Але што мы ім адкажам, калі не будзем ведаць нават князевай граматы?
Усяслаў не проста зірнуў, а абпаліў яго варам жывых, іскрыстых вачэй: ён жа ведае князеў наказ, тое-сёе ўжо робіць у тым духу, але не хоча нават намёкам прачыніць уваход да таямніцы, злуе, што хтосьці рвецца туды.
— He глядзі як воўк на брахлівага сабаку! — пахрабрыўся Расціслаў.— He ты адзін павінен ведаць і рашаць усё па-свойму! Ты такі ж радца, як і я! Роўныя мы! I род наш баярскі гэтак жа даўні!
— Князева цела яшчэ не астыла, а ты ўчыніў ужо валтузню! — зморшчыўся Усяслаў.
— Князя мы не падымем ужо. А мы, жывыя, дзяржаўныя мужы, павінны думаць і дбаць пра жывое, дзяржаўнае...
Усе астатнія да гэтай спрэчкі даўніх супернікаў, адзін з якіх трымаўся за князя Данілу Галіцкага, а другі за князя Ізяслава, не далучаліся, слухалі і назіралі за ўсім.
— Думалі, дбалі і будзем думаць ды дбаць пра дзяржаўнае,— Усяслаў упарта не падпускаў нікога да сваіх сакрэтаў.— А пачнём з таго, што зараз жа пашлём ганцоў у Полацк, Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, Чарнігаў, Жамойць, Булевічы, Дзяволту, Рушкавічы, Дайнову, Нальшаны, Яцвязію, Куявію, Мазовію, у нашы Ваўкавыеск, Слонім, Гарадзеды, у Пінеск, Бярэсце, у Літву да Міндоўга...
— А ў Холм, да князя Данілы? — скрывіўся Расціслаў, што Усяслаў так і не назваў сталіцы таго, каго ён назваў бы першым.
— I туды пашлём.
— Зрабіў нарэшце ласку князю Даніле! Уважыў!
Усяслаў на гэты раз змоўчаў, адвярнуўся. Як ад надакучлівай мухі.
— Мне ўсё стала ясна! Ты не хочаш запрашаць сюды князя Данілу! He хочаш весці з ім ніякіх перамоў!
— He пахмяліўся, дык пілуе, грызе душу зло? — ухмыльнуўся Усяслаў.— Ці нейкая пошасць і на мазгі перакінулася?
— Mae мазгі як мазгі, а вось у твае пошасЦь закралася! — не здаўся Расціслаў.— Калі мы жадаем дабра Навагародскай зямлі ці, як вы з гонарам вялікім кажаце, Вялікаму княству Навагародскаму, дык мы павінны нічога не таіць адзін ад аднаго! Верыць, памагаць адзін адному! А вось ты штосьці замышляеш тое, што тоіш ад нас! Чаму? Для чаго? Дзеля сваёй карысці?
— Я сказаў князю Ізяславу сваё слова, прыйдзе час — скажу яго і вам усім,— прамовіў той.— А рашаць у с ё будзем разам. На Радзе і на вечы.
— He разумею гэтых тваіх таемнасцей! — Расціслаў падаўся з радніцы, а потым услед за сабой так бухнуў дзвярыма, што ажно затрэсліся сцены.
Усяслаў добра ведаў Расціслава, як аблупленага, дык разумеў, чаго той гэтак мітусіцца і шалее, хоча як мага раней уведаць таямніцу граматы князя Ізяслава. Расціслаў, хочучы дабіцца свайго, ужо спрабаваў паслаць у далёкі Холм ганца з весткай пра князеву смерць (ганца за горадам перахапіла засада, і той, калі добра ўвалілі па рэбрах і задніцы, прызнаўся, хто яго накіраваў і з чым), а цяпер, канечне ж, хоча паслаць упагон і яшчэ аднаго чалавека, каб той пераказаў Андрэю-дворскаму запавет князя Ізяслава і тое, што збіраюцца рабіць у Навагародку.
Як ён і прадчуваў, Расціслаў не толькі хутка вярнуўся са слотнага двара, а проста ўварваўся ў радніцу. Палахлівец у душы, paHeft не раз біты Усяславам за розныя правіны, ён аднак цяпер быў раз’юшаны, з перакошаным ад гневу і дакукі тварам.
— Цяпер я разумею! Усё!..— ажно пырснуў слінай, пазіраючы з нянавісцю заплытымі ад тлушчу і частых выпівак вочкамі. Круглы мясісты твар чырвоны, як бурак.
— Што ўжо да цябе дайшло? — нібы ў хлапчука спакойна і ў той жа час з насмешкай запытаў ён. Заадно прыкінуўся прасцяком.
— Ты абкружыў Навагародак дружынамі, увёў іх у горад! — задыхаўся Расціслаў. — Самадумам! Без нашай згоды!
— Дык што цябе гэтак напалохала? Мой, ваяводскі, клопат пра лад?
—Які лад? Ты паланіў нас, хочаш змусіць усіх скакаць пад тваю дудку! Ты спажываеш давераную табе сілу ў сваю карысць!
— Астудзіся і адсапіся. Сядзь і больш падумай, чым плявузгаць абы-што.
— Ты перахапіў майго ганца ў Холм і без літасці дапытаў яго!
— А хто табе, дабрадзей ты наш, дазволіў такое рабіць без згоды ці волі Рады? — нахмурыў бровы Усяслаў.— Дзееш такое дабрачынна, без карысці для сябе?
— Я проста хацеў перадаць у Холм жалобную вестку,— пацішэў, але не супакоіўся Расціслаў.
— He толькі.
— Толькі! — Расціслаў не садзіўся. Паклаўшы руку на стол, тупаў на адным месцы.
— Кінь! — Усяслаў, ведаючы, што нішто яму не пагражае, ад Расціслава ён і сам лёгка абароніцца, без ценю сполаху паставіў локаць на стол, падпёр далонню падбародак.— Кажы такія казкі дзецям, а не мне. Як і пра тое, чаму гэтак прагнеш чым раней уведаць князеў наказ. Для цябе гэта не проста цікавасць, а твая жыццёвая патрэба. Ты хацеў бы бачыць тут не нашы, а Данілавыя дружыны!
— Хацеў бы! — Расціслаў перастаў ужо таіцца, нават зазухарыўся.— I яны рана-позна будуць тут, прывядуць і пасадзяць у нас таго маладога князя, якога прышле Даніла!
— А ты будзеш яму наюджваць на вуха! Рабіць усё, што загадае твая подлая душа!
— Буду! I ўсе вы, ты таксама будзеш у мяне пад кіпцем!
— He спакушай сам сябе, бо не будзе па-твойму!
— Будзе! — Расціслаў, стоячы, пастукаў тоўстым сагнутым сярэднім пальцам па стале.— Ты, нават усе вы можаце цешыцца абы-чым, але князем у Навагародку будзе нейкі Данілаў сын! Мсціслаў, Раман ці Шварн — не важна хто, але з Данілавага роду і дому! Так мне сказаў сам Даніла. А ён ад свайго слова не адрачэцца. Калі наша Рада і веча пойдуць за табою, не згодзяцца на гэта самаахвотна, дык ён узвядзе сына тут на пасад сілаю!
— Ты лічыш, што яе ў твайго апекуна і заступніка хопіць на гэта?
— Калі не хопіць сваёй, дык яе дададуць яму манголы-саюзнікі!
— I ты гаворыш спакойна, нават радасна? — не толькі здзівіўся, але і жахнуўся Усяслаў.— За тое, што Даніла, як некалі Кіеў на Полацак, можа навесці на нас чужынцаў, дзікіх язычнікаў?
— А мне напляваць на гэта! — махнуў рукой той.— Каб тут меў волю Даніла, сядзеў на пасадзе яго сын і мне было ўежна і ўлежна,
я гатоў на жываце паўзці ў Холм! Няхай будзе ў нас адна дзяржава, няхай усе кланяюцца чужынцам, абы мне было добра!
— Які ж ты мярзотнік! Вырадак!
— А вось я такі навагародзец!
— Чым ты хвалішся?! Лепш бы цябе, сабачае халуйскае адроддзе, маці яшчэ семем на крапіву выкінула!
— Я нарадзіўся на мяжы з Данілавай зямлёю, змалку ўвабраў яе дух, дык я не маю таго гонару, што маеце вы, народжаныя ў цэнтры Навагародскага княства!
— Ты, сволач, мог нарадзіцца і ў любой нары, бярлозе (Хрыстос вунь нарадзіўся ў стойле, у яслях, але даў свету сваё вучэнне), але не маеш права з-за шкурных інтарэсаў здраджваць роднай зямлі, прадзедам і нашчадкам! Нельга ж прадаваць усё гэта святое з-за свайго трыбуха!
— А ты... А ты...
— Ну, што я? Гэтакі ж прадажнік, лёкай, раб у душы, як і ты?
— Ды ведай ты: Даніла ніколі, чуеш, ніколі не адпусціць нас на волю! — ужо нібы павучыў Расціслаў.— Навагародская вольніца — гэта толькі выпадак, невялікі адрэзак часу!
— Ведаю і без цябе, чаго хоча Даніла. Найперш — мець, як і задумалі яго князі-продкі, Навагародак за вароты на Полацак, на Літву. Але, можа, хопіць нам быць дробным грошам у яго хіжых помыслах?!
— Ага! — аскаліўся Расціслаў.— He хочаш, не хочаш нават паслаць яму вестку пра князеву смерць!
— Ды не спяшаюся.
— I тым больш супраць, супраць, каб тут закняжыў Данілаў сын!
— Супраць.
— I каго ж ты бачыш на нашым пасадзе? Якога літоўскага князя? Войшаля? Таўцівіла? Эдзівіда? Ці яшчэ каго, з палацескай, рагвалодавічавай крывёю?
— Таго, хто будзе служыць найперш навагародскім інтарэсам, хто яшчэ болей пашырыць, амацуе Вялікае княства Навагародскае, будзе абараняць яго ад няпрошаных вызваліцеляў! Хто паспрыяе нам адзяржавіцца як след!
— Дык хто ж, па-твойму, наш месія?
— Ацалелі б сыны князя Ізяслава, дык не шукалі б мы сабе князя на баку, рабілі б сваё далей самі,— сказаў Усяслаў.— Але перасёкся Ізяславаў род, дык мусім браць чужынца. Але такога чужынца, які палічыў бы сябе навагародцам, a то і быў яшчэ лепшым навагародцам, чым некаторыя нашы хітруны, прыстасаванцы альбо плюгавыя, нікчэмныя чалавечыкі!
— Дык на варта ўжо таіцца, назаві: хто ж ваш абраннік? Хто ж будзе служыць нам лепш за нас, нягоднікаў?
— Уведаеш усё на Радзе.
— На Радзе і на вечы я дам табе бой! — пастрашыў Расціслаў.— I яшчэ невядома, пойдуць нашы баяры, дружыны, простыя смерды затабой ці не?! Калі будзе тут воля Данілы, мы будзем жыць у міры, дастатку. За яго плячыма. Калі мы “станем гаспадарамі ў сваёй хаце”, адвернемся ад Данілы і злучымся так ці гэтак з Літвою, то сюды прыйдзе вайна, і мы зведаем вялікі Данілаў гнеў, дужую і бязлітасную ягоную руку!..
— Што ж, можа, і не абысціся без гэтага,— пахітаў галавой Усяслаў.— Але выбар мы, веру, зробім не такі, на які штурхаеш ты, а іншы — годны, пачэсны, хоць і нялёгкі... Каб мы смела і сумленна пазіралі ў вочы сваім дзецям і ўнукам, не чулі ад іх праклёну, пагарды і абразы...
— Разумны ты ды не вельмі! — заўшчуваў і нават ужо нібы даверліва, шчыра Расціслаў.— Пакланіся Данілу — усё будзеш мець: уладу, сілу, багацце, будучыню! He схіліш гордай галавы, запрагнеш марнага і недарэчнага, чаго не варты нашы смерды,— усё страціш! Апынешся ў порубе альбо і без галавы!
— Дзякуй,— хітнуў галавой Усяслаў.— Хоць раз ды пабыў ты шчыры. А за шчырасць можна паважаць нават і непрыяцеля.
— Ты мяне не паважаў і паважаць ніколі не будзеш,— адвёў вочы Расціслаў.— Я часамі нават здзіўляюся, чаму ты столькі церпіш мяне, не звядзеш са свету. Можа, толькі таму, што асцерагаешся Данілы.
— He толькі.
— Дык яшчэ чаму?
— Каб бачыць усе хады адкрытага галіцка-валынскага віжа, які з-за псовай службы гатоў прадаць і маці родную.
— I табе дзякуй на шчырасць,— схіліў галаву Расціслаў.— Але ведай: цяпер гэты віж-здраднік можа памагчы табе. Канечне, за паслугу: цяпер я павінен быць першым тут пасля Данілавага сына. Ды ты не крыўляйся, не пахмыляйся, болей падумай не толькі пра нябеснае, але і пра зямное. Пра маладую жонку і малое дзіця. Клопат пра сям’ю — не малая турбота. Дзеля яе, бывае, трэба ісці і на тое, на што душа і не згаджаецца...
— Асабліва, калі ў цябе такая жонка, як Раксана!
— He заракайся! I тваё цялятка рана-позна будзе з рагамі!
— Кепская тая дамова, дзе вала бадзе карова!
— А не бывае, каб цябе што-небудзь ды не баданула. А цяпер ты і сам можаш сябе бадануць...
“Што ж,— нявесела падумаў Усяслаў,— бадай, нікчэмец кажа горкую праўду...”
7
Князя Ізяслава адспявалі, адслужылі па ім малітвы ў царкве, ушанавалі яго шэсцем дружын у баявых даспехах, а пасля ягонае дагледжанае лекарам цела паклалі ў выдзеўбленую з вялікага шэрацёмнага каменя раку-дамавіну, накрылі яе абчасанай каменнай глыбаю, замуравалі і паклалі спаць вечным сном у царкве побач з саркафагамі яго бацькі, маці, жонкі і сыноў.
Навагародскі люд — кавалі, залатары, купцы, чэлядзь і іхнія сем’і з вакольнага горада, а таксама смерды, лоўчыя, бортнікі, варшчыкі жалеза з блізкіх і далёкіх сельскіх паселішчаў,— дык вось люд, які імкнуўся трапіць калі не да княскага хорама і ў царкву, то хоць бы ў дзяцінец, каб на свае вочы ўбачыць князя-нябожчыка і жалобна-ўрачыстыя пахавальныя цырымоніі, спакваля разышоўся па сваіх хацінах; Навагародак апусцеў, заціх у смутку; дружыннікі па-ранейшаму трымалі ўсё пад пільным назіркам, каб без іхняга ведама ніводзін чалавек з падазронымі намерамі не змог вышмыгнуць з Навагародка ці пранікнуць у яго, найперш употай абсочваючы Расціславаў дом. Расціслаў, не здолеўшы паслаць у Холм свайго чалавека ў першы дзень князевай смерці, не супакоіўся: паспрабаваў упіхнуць у людское скопішча, а пасля выімкнуцца на холмскі шлях не абы-каго, а дружынніка, Усяслававага Любаміра. Але пільная варта і яго перахапіла, а калі добра прыціснулі, дык той прызнаўся, што Расціслаў хацеў праз яго перасцерагчы Андрэядворскага: князь Ізяслаў памёр, а перад смерцю наказаў Усяславу запрасіць у Навагародак князя з Літвы, так што не ўпускайце свайго, не давайце Навагародку і Літве вырасці ў вялікую сілу, шліце свае дружыны і з імі садзіце тут на пасад аднаго з Данілавых сыноў!..
“Як ты мог паслухаць змея і здрадзіць Навагародку? — сам дапытваючы з выбітымі зубамі і паламанай рукою Любаміра, ледзь не тросся ад гневу і крыўды Усяслаў.— Чым ён цябе спакусіў? Навагародак — твой жа родны горад, а ты...”
“Ты, баярын, вінаваты”,— адказаў той, моршчачыся ад болю.
“Я? Чым?”
“Ты адабраў ад мяне Любку”.
“Дык ты з-за гэтага прадаў сваю душу? 3-за помсты мне?”
Той замаўчаў, можа, і ўражаны, што яго гэтак знявечылі, а Бялян, які быў на допыце, ажно ўзарваўся: ”На кол яго! Альбо гайню выжлаў спусціць на яго, паршывага сабаку!”
“Дурань ты, якая не была б любая табе дзяўчына, што пайшла за другога, але здраджваць з-за гэтага роднаму гораду, сваёй вотчыне — злачынства,— паўшчуваў Усяслаў.— Ідзі, падумай-па-
разважай. Захочаш крывёю змыць сваю віну — дам табе такі шанец. He адумаешся — сам вырашу твой лёс”.
“Дарэмна, баярын, ты да яго такі мяккі,— стрымана, але незадаволена прамовіў рашучы і без літасці да здрадніцтва Бялян.— Змяюк ёсць змяюк. He ўкусіў цяпер — джгне пазней. Ды і іншых такіх трэба было б перасцерагчы”.
Ён — найперш з-за Любкі, каб не азмрачаць ёй настрой і не пакідаць на яе сэрцы камень быццам як віны за Любаміраў лёс — сказаў Беляну: “Давай дадзім яму выратавальны шанец. Усё ж ён добры дружыннік, а калі перагарыць-перадумае, дык можа, і добрым чалавекам стане”.
Праўда, калі хто-небудзь з гасцей шчыра ці наўмысна з хітрасцю пытаў, ці паслалі ў Холм ганца, Усяслаў моўчкі ківаў галавою: так. А калі князі і баяры з падуладных Навагародку ваўкавысцкай, слонімскай, гарадзенскай, свіславіцкай, здзітаўскай зямель улучвалі спрыяльную хвіліну і пыталіся пра новага ўладара Вялікага княства Навагародскага, дык ён прасіў іх пачакаць, а на такі ж запыт захмялелых гасцей за жалобным сталом меў іншы адказ: “He будзем тут разводзіць такую гутарку”, а калі запрошаныя, праўда, паасобку пры развітанні прасілі ўсё ж сказаць ім хоць слова пра лёс навагародскага пасаду, дык ён толькі намякаў: “Усё хутка вырашыць наша веча”.
... Ужо за Навагародкам, у полі, калі яны крыху адсталі ад маладых князёў, баяраў і дружыннікаў, Выкінт, павярнуўшыся бокам да сцюдзёнага ветру, што гнаў мокры снег, і закрываючы шчаку бабровым каўняром, задумліва прамовіў:
— Калі я пазіраў на княскія ракі, дык падумаў: які нечаканы паварот! Які лёс Навагародка!
Усяслаў, запыніўшыся поплеч, конь каля каня, сядло каля сядла, слухаў:
— Яшчэ і не так даўно, пад канец таго стагоддзя, ваш Навагародак — невялікі на вашых, славянскіх, землях гарадок-крэпасць, а яго князі, Ізяслаў, сын Васількаў, а потым яго пляменнік, бацька гэтага Ізяслава, Мікула Валодша, княжаць па волі падуладнага Кіеву Гарадзена... I малады князь Ізяслаў пасля бацькавай смерці быў паслухмяны Гарадзену і, здавалася, верна служыў Кіеву, быў непрыязны да Полацака і яго саюзніцы Літвы. Ды спакваля не толькі выйшаў з-пад волі Гарадзена, але падпарадкаваў яго, замірыўся з Полацакам, раднёй па крыві, пасаюзіўся з Літвой, надта з Мендогам, вызваліўся спачатку ад улады кіеўскіх князёў, а потым і Данілы Галіцкага, узвысіў Навагародак і яго землі да Вялікага княства Навагародскага, а сябе — да вялікага Гаспадара!.. 1 ўсё без вайны, павольна, ціха, з хітрай палітыкай і з дбайным гаспадараннем!.. Пражыў аж восемдзесятсонцаваротаў! Зайздросны лёс! Князь-бу-
даўнік! I гэта не меней за якогасьці ваяўнічага князя! Я нізка схіляю перад ім галаву!
“Гэта — цяпер. А пры жыцці ты яго не вельмі любіў. Асцерагаўся, a то і баяўся яго”,— падумаў Усяслаў, а ўголас сказаў:
— Дзякуй, кунігас, за добрыя словы пра нашага князя. Праўду кажаш: князь і Навагародак, сапраўды, спакваля ўзвышалі адзін аднаго.
—... і да таго, што ўжо смела рашылі паказаць кулак Данілу...— нібы прадоўжыў ягоныя думкі Выкінт.— I, можа, не толькі яму...
— He прыпісвай, кунігас, Навагародку таго, чаго ў яго не было і няма.
— He было, праўда. Але няма ніякай зарукі, што і не будзе. У маладога драпежніка звычайна хутка расце смач і пожадзь.
— Нашы думкі, кунігас, пакуль што найперш пра наша гняздо. Як ахаваць яго і маладзенькіх птушанят.
— Ад цябе, ліса, іншага і не пачуеш,— усміхнуўся ВыкінтАле скажы шчыра: ні кроплі не палохае цябе самога выклік, што вы рашылі кінуць Данілу Галіцкаму?
— Я — не з тых, хто не ведае, што такое боязь, страх. Гэтыя пачуцці, думаю, павінен адчуваць кожны здаровы чалавек: яны бываюць патрэбныя. Але...
—... aleajacta est?
— Мабыць, так, кінутае,— паспрабаваў усміхнуцца і Усяслаў.
Яго, як і Выкінта, мігам аблеплівала мокрым снегам. Як і іхніх коней. Ледзь не белым прасцірадлам. Пакрываўся белізною і увесь навакольны свет.
— Дык прызнайся нарэшце: каго з літоўскіх князёў вы запросіце на свой пасад? — ужо сур’ёзна запытаў Выкінт.
— Чаму — якраз з літоўскіх? — Усяслаў ужо ўзбіўся на паўжартаўлівы тон і хацеў не адпусціць таго.— Чаму — не з падуладных нам зямель? Альбо з пінеска-тураўскай? 3 яцьвяжскай? Ці з вашай Жамойці?
— Адказваю сур’ёзна на твой жарт: вы і пінеска-тураўская зямля, Бярэсце цягнецеся адно да аднаго, але злучыцца вам не дасць Даніла. Ён жа, а з ім і Куявія з Мазовіяй не дазволяць вам пасягнуць на Яцвязію. Дык куды вам рушыць? На Літву і лепш за ўсё з літоўскім князем, у жылах яког^цячэ і славянская, полацкая, кроў!
— Argumentum ad honynem!
— He, ліс. Ad litteram!
1 Жэрабя кінутае (лац.).
Доказ, што грунтуецца не на аб’ектьіўнасці, а разлічаны на пачуцці таго, каго пераконваюць (з лац.).
Літаральна (лац.).
— I каго ж, па-твойму, кунігас, мы намерыліся запрасіць на наш пасад?
— 3 Эдзівідам і Таўцівілам ты не пагаварыў сам-насам — значыць, ніхто з іх вам чамусьці не падыходзіць,— сказаў Выкінт.— A дарэмна. Эдзівід альбо Таўцівіл — гэта непрыязнь з Мендогам, які цяпер больш чым ваш служка, затое мір з Полацакам і Жамойцю, супрацьстаянне крыжакам. Вось паглядзіш, успомніш маё слова: якраз з-за тых довадаў, што ты чуў, Эдзівід альбо Таўцівіл апынуцца ў Полацаку, калі там здарыцца тое, што здарылася ў вас.
— I я казаў, кунігас: зорка маладога пакалення Эдзівіда і Таўцівіла хутка ўзыдзе, і мы яшчэ, калі будзем жывыя, пададзім адзін аднаму рукі.
— Але якраз ім вы не хочаце падаць рукі! Значыць, намерыліся падаць Войшалю, каб ён, заўзяты хрысціянін, спакваля ахрысціяніў Літву і, блізкую вам па мове, звычаях і веры, прывёў яе вам на вяровачцы!.. He выкручвайся! Скажы, гэтак?
— Што ж, калі настойваеш, дык скажу,— ведаючы, што неўзабаве ўсе, Выкінт таксама, уведаюць іхні намер, рашыў болей не гуляць, прачыніць доступ да іхняй таямніцы.— Гэтак, мы хочам увайсці з такой просьбаю ў Міндоўгаў хорам.
— Я так і ведаў, што вы запросіце таго, каго выхавалі на свой лад і капыл,— усклікнуў Выкінт.— Але перасцерагаю, ваявода: Войшаль — гэта таксама не вялікая повязь з Мендогам, бо Мендог будзе баяцца, што яго рана-позна адпіхнуць убок, гэта насцярога ўсёй Літвы, Полацака і нас, Жамойці! А калі яшчэ дадаць гнеў галічан і валынцаў, дык вы ў адзін час можаце апынуцца ў абручы, што сцісне вас з усіх бакоў!
— Усё можа быць, кунігас,— уздыхнуў Усяслаў,— але няма зарукі ад таго, што і вы, Жамойць, можаце быць сціснутыя абручом так, што з вас будзе выскакаць дух. Дык, можа, давайце менш з-за Літвы касавурыцца адно на аднаго, а болей дбаць пра іншае, каб і нас, і вас не сціснуў абруч!..— А пасля, падумаўшы, дадаў: — I давайце ўлічваць: Літва аславяненая ўжо. Яна сама рана-позна далучыцца да славян. Вам жа, Жамойці, каб авалодаць ёю, прыйдзецца яе заваёўваць, браць сілай. Але і гэтага будзе мала, бо яна не сальецца з вамі. Дык давайце ладзіць наша суседства, ратавацца і ісці ў будучыню неяк іначай, па згодзе і павазе адно да аднаго!
— А ці бывае так, Усяслаў? — пахітаў галавою Выкінт.— Калі ты багацейшы і дужэйшы, дык ты дыктуеш, калі я мацнейшы, дык я кірую!
— Калі прыцісне, калі можа выскачыць дух з абодвух, то трэба будзе і паразумецца па-іншаму, па здаровым сэнсе.
— Мы з табой перамовіліся, але мала да чаго дагаварыліся!..— не пераставаў хітацца Выкінт.
— Чаму, кунігас? — не згадзіўся Усяслаў.— I ты, і я сказалі адзін аднаму нямала. Думаю, мы яшчэ ўспомнім гэтую нашу размову, будзем яшчэ заўзята дыскутаваць, маючы свае інтарэсы, але, можа, некалі пачнём больш шукаць тое, што нас не раз’ядноўвае, a збліжае ды ратуе...
— Можа...— няпэўна паціснуў плячыма Выкінт, падаў руку.— Ну, будзь здаровы, навагародскі ліс і зубр! 3 сённяшняга ж дня рыхтуйся да бітвы, а то і да вайны з тым, каму сніцца былая моц і слава вялікіх кіеўскіх князёў!
— Можа, і не абыдзецца без гэтага,— пахітаў галавою Усяслаў,— але хацелася б верыць, кунігас, што ты нам не нанясеш удару ў спіну?
— Каб вы запрасілі на княжанне Эдзівіда альбо Таўцівіла, дык, кажу ж, быў бы мір паміж вамі, Літвой, Полацкам і Жамойцю. Але ж у вас іншыя намеры, дык...— Развёў рукі.— Усякае можа быць.Пачакаем, паслухаем, якое будзе ваша слова, якія будуць вашь{ хады, намыселы і замахі... Паглядзім, якая будзе ваша desideratum!
8
Калі Усяслаў зайшоў з Войшалкам да Міндоўга, дык той — паколькі было вельмі цёпла ад стаяка ў рэзідэнцыі для высокіх гасцей, у мяккіх скураных ботах, у суконных чорных штанах і белай кашулі,— як было відаць, узбуджана хадзіў па пакоі. Можа, ад таго, што ён, Усяслаў, сустракаўся, гутарыў з усімі князямі і баярамі, праводзіў іх у дарогу, а вось на яго, Міндоўга, нібы не зважаў, папрасіў толькі затрымацца ў Навагародку з сям’ёю.
Міндоўг, убачыўшы, што Усяслаў не адзін, а з яго сынам, не толькі запыніўся ды ўскінуў галаву, але нібы сцяўся ад страху, замёр і вырачыў, як казала надоечы Любка, нядобрыя вочы. Усяслаў адразу ж перахапіў гэты запытальна-насцярожаны позірк, але зноў нібы не пазважаў на яго, павярнуўся да Войшалка:
— Распранайся, княжыч, пасядзім, вып’ем медавухі: гутарка наша будзе не кароткая....
Ён спакваля зняў з галавы бабровую шапку, сабалінае футра, павесіў усё гэта на прыладжаныя да сцяны адпаліраваныя ласіныя рагі, памог распрануцца Войшалку (з ім яны толькі што пагаварылі пра княскі пасад у Навагародку, пра яго варункі з Літвою). Міндоўг абмацваў учэпістым позіркам то яго, спакойнага, то пабялелага, асабліва сёння з манаскім абліччам сына, намагаючыся адчуць, з чым яны прыйшлі да яго. Усяслаў жа цёр ахаладнелыя пасля сцюжы рукі, хукаў на іх і нібы выпадкова пазыркваў на Міндоў-
Мяжа жадання (лац.).
га — на яго асабліва рыжаватыя на фоне белай кашулі валасы, густыя бровы, вусы і бараду (усё валоссе не толькі адзалочвалася жаўтаватым бляскам, але і кучаравілася, што, як кажуць, сведчыць пра буйны, неўтаймоўны характар), а таксама зазіраў у вочы, што чамусьці часта мянялі колер. Былі то блакітнаватыя, то шэрыя ці нават зеленкавыя, а калі, ажно карыя. Сказаць шчыра, сам Усяслаў неяк вельмі і не заўважыў гэтага. Ды Любка падказала. I не толькі пра гэта, але яшчэ і пра тое, што Міндоўг пазірае надта ж па-драпежніцку, без літасці, што ад яго позірку ажно сцінаецца скура. “Так ён пазірае толькі на цябе”,— пажартаваў ён. “Чаму? — здзівілася Любка.— Я ж нічога благога яму не зрабіла!" — “Ты прыгожая і вабная, а Мендог ласы на маладых і паглядных”. Любка зачырванелася, засаромелася, нібы з просьбай абароны зірнула яму ў вочы. Усяслаў адчуў: Міндоўг сам-насам з Любкай калі не хапаў у абоймы, дык пазіраў юрліва, падлешчваўся, а можа, нават і зайздросна сказаў слова-другое пра як красу і стан. Усяслаў не насцярожыўся, але рашыў быць з суседам больш строгім.
— Дазволіш сесці? — паўжартам, але без лагоднай, як раней, усмешкі запытаў у Міндоўга.— Пачастуеш медавухай?
— Прашу,— спахапіўся той, паказаў рукой на невысокія, але шырокія і мяккія, пакрытыя вырабленымі мядзведжымі скурамі крэслы абапал невысокага круглага з дубовага кругляка стала, на якім на сурвэтцы стаяў глечык з вузкім рыльцам і кубкі. А калі яны селі, сам наліў ім медавухі, пунсавеючы ад напружання, якое ўтаймоўваў.— Правёў і Выкінта?
— Правёў,— адказаў Усяслаў, беручы з вялікіх і дужых, усыпаных рабаціннем Міндоўгавых рук кубак.— Усіх правёў ужо.
— Пра што, калі не сакрэт, гудзеў табе жамойцкі шэльма? — пачаў здалёку Міндоўг.— Сватаў табе сваіх і маіх сынаўцоў?
— Сватаў,— прамовіў Усяслаў, адпіў крыху з кубка саладкавата-гаркаватага пахучага, мяккага, але моцнага пітва I Эдзівіда, і Таўцівіла.
— Каб праз іх не толькі сеяць варожасць на Літве, але і выйсці ўжо на вас! — Міндоўг, як адчувалася, апаражніў ужо кубак-другі, але п”яны не быў, разважаў ясна і абы-што (тое, што ў цвярозага ў думках) у яго не вырывалася.
— Ён тлумачыў гэта тым, што такі ход не спадабаецца табе, але прынясе Навагародку прыязнасць многіх літоўскіх земляў, знойдзе разуменне ў Полацку і Жамойці. А гэта — шыхт ужо супраць князя Данілы, які даўно ўжо чакае, каб пасадзіць у нас аднаго са сваіх сыноў...
— I што ты адказаў яму?
— Прачыніў таямніцу князевага наказу,— Усяслаў зноў крыху адпіў; Войшалк па-ранейшаму, нават у цяпле, быў бляклы, не пазі-
pay ні на нікога, утупіў вочы ў стол, здаецца, разглядаючы слаі ад тоўстага дрэва на стале; Міндоўг трымаў кубак у руцэ, але нават не прыгубліваў з яго, а цяпер вось яго рука ўздрыгнула.— Нядаўна пачуў яе, таямніцу, Войшаль, а зараз пачуеш усё і ты.
Міндоўга рука яшчэ болей дробненька затрымцела: пра што ж яны гаварылі? Што — яго разумнаму, калі трэба мяккаму, а калі трэба дык і хітраму, жорсткаму, сыну будзе тут, у Навагародку, княскі пасад? А яго, Міндоўга, убок? У памагатыя сыну, якім навагародзец па духу? Ды Міндоўг стрываў, не запытаў запаліста, што ж у запавеце князя Ізяслава.
Усяслаў не меў ні намеру, ні ахвоты гуляць.
— Канечне, як ты і перакананы, князь,— прамовіў ён,— у тым наказе супраць таго, каб тут закняжыў хтосьці з Данілавых сыноў, пусціў свой род і зрабіў Навагародак сваёй вотчынай, перадаваў яе сваім дзецям і ўнукам. У Навагародку павінен быць іншы род, які павядзе далей нашу палітыку.
Цяпер ужо Міндоўг апусціў рыжую і кучаравую буйную галаву, з утрапеннем слухаў, чакаючы галоўнага. Пацягнуў крыху з кубка, але здаецца, без ахвоты і смаку. На твар яго ўсплыла цяжкая пакута, што бывае ў людзей, якія гарачыя, дзёрзкія, самалюбныя, але змушаныя падпарадкоўвацца багацейшаму і мацнейшаму, цярпець, час ад часу выпускаючы толькі пару ў п’янстве і свавольніцтве, нават буянстве ў сябе дома.
— Вось я і сказаў Выкінту: наш новы князь будзе з Літвы,— вёў далей Усяслаў.— Калі ён убачыў, што гэта не будзе ні Эдзівід, ні Таўцівіл, дык астатняе яму было зразумець няцяжка: наш новы князь будзе з Мендогавага дому. Мне ўжо нічога не заставалася, як пацвердзіць: так, кунігас, з Мендогавага.
— А ён — што? — Міндоўг не падняў галавы, закруціў гладкі кубак у руках.
— Ён, канечне ж, не ўсцешыўся. Прыстрашыў сумятнёй і варожасцю некаторых літоўскіх зямель, Жамойці.
— Дык калі вы будзеце садзіць на пасад свайго выхаванца? — не толькі не аблашчыўшы, але нават не зірнуўшы на сына, хмурна запытаў Міндоўг.— Калі збіраеце Раду, веча?
— На днях,— адказаў Усяслаў і першы раз расслабіўся, усміхнуўся.— Гэтак і я, князь, думаў, калі летась мне сам-насам князь Ізяслаў назваў свайго наступніка...
Міндоўг цяжка, нявесела падняў галаву, зірнуў спадылба. A Войшалк, адчуваючы бацькавую рэўнасць, гаркоту, яшчэ ніжэй угнуўся.
— Мудрасці тут вялікай няма,— амаль уздыхнуў Міндоўг.— Як толькі перад Гарбамі загінуў ваш самы малодшы княжыч, дык я тады адразу ж падумаў: хутка запросіце вы на свой пасад майго
Войшаля, свайго любімца...— Што ж,— павярнуўся да сына.— 3 такім ваяводаю, як баярын Усяслаў, і Рада, і веча паставяць цябе тут князем. Так што, віншую і кланяюся табе, Гаспадар Вялікага княства Навагародскага! — I тут жа на адным дыханні выпіў усё з кубка, выцер вусны рукавом кашулі, не зважаючы, што пакідае на ім цемнаваты след. I да Усяслава: — Дзе думаеце трымаць яго? У Руце? Тут? Адным словам, кім сябе бачыш: ваяводаю пры князі альбо пасаднікам без князя ў Навагародку?
— Кажу ж, князь, і я тады думаў якраз так, як думаеш цяпер ты...— усміхнуўся Усяслаў.— Ды князь Ізяслаў разлічыў крыху іначай...
Міндоўг не то насцярожыўся, не то здзівіўся.
— Цяпер вось, князь, скажу табе тое, пра што пакуль што ведаюць толькі біскуп Кірыла, Войшаль і я,— Усяслаў адпіў крыху з кубка і паставіў яго на стол.— I новы наш князь павінен жыць у Навагародку, узяць з усімі баярамі, з усім дваром, з дружынамі і слугамі веру ад Усходу, не толькі абараніць, але і ўзвысіць Навагародак. Як зусім слушна кажа Выкінт, нам ужо трэба настроіцца на бітву, a то і цяжкую вайну з князем Данілам, з яго саюзнікамі. A сярод іх могуць быць самыя нечаканыя сілы. Можа, і твае сынаўцы, і сам Выкінт. Ён не даў мне слова, што не падыме на Міндоўгаў дом, на Навагародак меч. Сказаў толькі амаль так: пераначуем — штосьці новае пачуем... Абараніцца ж, узвысіцца Навагародак можа толькі ці, лепш сказаць, найперш за кошт Літвы. Значыць, яна павінна ўзбуйніць Вялікае княства Навагародскае. I, канечне ж, лепш за ўсё, каб гэта выйшла без мяча.
Міндоўг панік; у яго ўжо не толькі затрымцелі рукі, але і бязмоўна заварушыліся вусны. Толькі праз хвіліну-другую ён з намаганнем выдыхнуў:
— А я? He толькі васал, але і Войшалеў наёмны баявы князь? Кажу ж, я лічыў, што вы возьмеце да сябе свайго выхаванца, паклічаце, каб я памог вам адбіцца ад князя Данілы і яго саюзнікаў, але я не думаў, што вы адвядзеце мне такую ролю... Канечне,— каб не паказваць дрыготку, пачаў церці, мяць рукі, ажно на белым целе паказаліся чырвоныя пляміны.— Хто і што я без вас? Я проста мушу слухаць вашу волю...
— Паклянешся?
— Тут не трэба і ніякай клятвы,— адвёў убок позірк Міндоўг.— Без вашых дружын я і дня не змагу застацца ў Руце, буду сынаўцамі і Выкінтам ці забіты, ці выгнаны са сваёй вотчыны. Тады змагу быць толькі чыімсьці наёмнікам.
— Не,— ужо не змог стрымаць усмешку Усяслаў.— Ты ўсё ж паклянешся? На Радзе і на вечы тут?
— А што я магу зрабіць іначай? — Міндоўг перавёў на яго адрачоны позірк.
— Будзь ласкаў,— Усяслаў вытрымаў гэты душазабойлівы боль,— скажы ясна: так ці не?
— Так.
— Дзякую. А цяпер вось слухай уважліва. Ты не ўсё разлічыў, дарэмна думаеш, што ўва ўсім гэтым няма ніякай мудрасці. Князь Ізяслаў не толькі прыкінуў: carpe diem! Ён шмат разважаў: як усё зрабіць належна. Я не буду расказваць табе ўсе яго закалюты думак, але ўрэшце ён мудра рашыў: князем у Навагародку будзеш ты, Мендог!
Міндоўг зноў вырачыў вочы і зноў змяніўся іхні колер, стаў нейкі зелянкава-жаўтаваты, як у ката ці ваўка.
— Ты! — Усяслаў яшчэ хітнуў галавою, каб пацвердзіць свае праўдзівыя словы.
— Я? — той прыклаў далонь да грудзіны, дзе, мусіць, дробна, але шалёна закалацілася сэрца.— He Войшаль?
—Я паўтару: нічога болей тлумачыць табе не буду. Думаю, здолею зрабіць усё, каб і ты закняжыў тут. Толькі, зразумела, ты перад гэтым дасі прысягу Радзе, вечу, пяройдзеш з усім дваром, хто зажадае ісці за табою ў Навагародак, у веру ад Усходу. Багацце, сілу, што займееш, спажываеш не на тое, каб паквітацца з непрыяцелямі, а каб далучыць да Навагародка Літву. Чуеш?
— Чую, але я...першы раз за гэтую сустрэчу ўсміхнуўся.— He зусім веру, што якраз такая воля князя Ізяслава.
— Якраз такая. I Войшаль, дзякуй яму, зразумеў мяне і не пакрыўдзіўся.
— He пакрыўдзіўся? — ужо з усмешкай Міндоўг павярнуўся да сына.
— He.
— Па-хрысціянску пакарыўся?
— He толькі. Пакуль што так, як задумалі князь Ізяслаў і баярын Усяслаў, трэба. Гэта — мудрасць дзяржаўных мужоў. А ты, князь, дазволь сказаць табе, лішне не спакушайся,— праўда, зусім спакойна, разважна гаварыў Войшалк.— Цяжка табе, нам у Руце, але і не лягчэй будзе і ў Навагародку.
— Ведаю сын,— павесялела адказаў той.
— Але ведай, князь: Рада і веча не дадуць табе лішняй волі,— астудзіў яго крыху Усяслаў.
— Ды не саромся,— гэта Міндоўга зусім не збянтэжыла,— гавары, як ёсць і як павінна быць: ты — мой дарадца, настаўнік і начальнік.
I _ Z I
Лаві момант (лац.).
— Без Рады, веча і я, князь, не буду мець шмат сілы. А Рада і веча будуць толькі за навагародскія інтарэсы.
— Ды згодзен,— працягнуў руку, пагладзіў яго па плечуку Міндоўг.— I не толькі згодзен, а клянуся. Ты будзеш ахоўваць, берагчы мяне, Войшаля, а мы будзем ахоўваць, берагчы цябе. Каго б я тут першага прыбраў,— сціснуў кулакі, патрос імі,— дык гэта вашага нячысціка, Расціслава! Ён — костка вам у горле!
— Прыйдзе час — разбяромся з ім,— сказаў Усяслаў.— А цяпер не будзем насцярожваць крывёю ні наш люд, ні Холм.
— Ён, канечне, не павядзе за сабою ні Раду, ні веча, але яго, Усяслаў, цяпер асабліва трэба асцерагацца.
— Ведаю. Няхай лепш непрыяцель і чужы віж будзе навідавоку, чым глыбока затоены. Ды ён, бывае, у запале ці па дурноце скажа такое, што вельмі разумны ўтаіў бы, зрабіў бы больш шкоды.
Міндоўгавы вочы ліхаманкава заблішчэлі — сапраўды, як у BayKa, які не толькі ўбачыў жаданую здабычу, але якога нечакана для хуткага палявання суродзічы абралі вадзілам зграі:
— Во будзе неспадзяванка, “радасць” і князю Даніле, і князю Выкінту з сынамі!
— Княжыч Войшаль, князь, добра кажа: і нам, і табе наперадзе клопаты ды турботы! I з Данілам ды Выкінтам таксама! Напраўду, мір для Навагародка, як і для Літвы, заканчваецца. Хутка і, можа, нават вельмі хутка нам прыйдзецца брацца за мячы. Ніхто яшчэ і нідзе дагэтуль спакойна не назіраў, як багацее і мацнее сусед. Наадварот, стараўся яго абакрасці, аслабіць, a то і падначаліць.
— А я лічу: Навагародак злавіў свой момант! — ужо ўзбадзёрыўся Міндоўг.— Яго могуць абсадзіць, абрабаваць, нават захапіць на нейкі час, але ні ў кога з бліжэйшых нашых суседзяў не хопіць сілы, каб яго ўтрымаць надоўга. Hi ў кога! Навагародку — быць! — I пацягнуўся да глечыка з медавухай.— Грэх за такое не выпіць!
Міндоўгава радасць была зусім зразумелая: яго вялікасць выпадак, a то і адзіны ў жыцці шанец ці нават сам гістарычны лёс вось выводзіць яго з лясных глухіх нетраў і сцяжын на прасцяг і высокія навагародскія ўзгоркі, дзе, ужо навідавоку, яго, Гаспадара немалых зямель, чакае нямала непрадбачанага, але ваблівага і, можа, слаўнага. А хто, скажыце, з зямнога люду, простага ці княскага, не прагне багацця, велічы і славы?!
КНІГА ДРУГАЯ
ГАРТУНАК ВАЙНОЮ
Раздзел першы
1
Як толькі выпадала вольная часіна, Усяслаў заставаўся з сям’ёю, з Любкай і сынамі. Калі ішоў дождж альбо сцюжыла, бавіўся з імі ў цёплым і ўтульным гарадскім палацы, расказваў дзецям розныя вычытаныя легенды і свае, тутэйшыя паданні ды казкі, а калі цяпло, бывала, набірала моц і станавілася гарачынёю, выязджаў з імі з Навагародка ў сваё недалёкае лецішча, дзе малеча магла ўволю набегацца на прасторы, нацешыцца ў рачной вадзе Валоўкі, а на беразе — забаваю з жоўтым пясочкам, схадзіць з маці ў лес па ягады.
Сёння Усяслаў больш, чым калі, затрымаўся дома, бо ў гэты дзень надышло важнае сямейнае свята: іхняму старэйшаму сыну спаўнялася пяць гадоў. У гонар гэтых імянін ён наладзіў для сваіх і Любчыньіх сваякоў, пашанотных гасцей, а таксама для слуг адмысловую, як і трэба для дзіцяці, пацешную ўрачыстасць з гульнёй і пачастункам.
Па яго просьбе перад гэтым нямецкія купцы прывезлі купленага ў далёкай заморскай краіне невялічкага коніка. Гэтая чарнаскурая жывёліна — ва ўсім падобная на звычайнага каня, але драбнейшая нават за мясцовае даўганогае жарабя — зацікавіла ўвесь Навагародак, на яе ўсе, старыя і малыя, прыходзілі пазіраць як на дзіва, як на цуд. Але дарма што чужаземны жарэбчык быў маленькі, затое меў нямала наравістасці. Ды спакваля прывыкнуў да конюхаў, да Усяслававага старэйшага сына, звыкся і палюбіў браць з рук таго акрайчык хлеба альбо моркву, а затым згадзіўся трымаць на сабе невялікае сядзельца і вазіць хлопчыка-гаспадара. Да сённяшняга дня конік быў ужо зусім прыручаны.
Вось цяпер, пад абед, у ярка-сонечны, але не спёчны і не прыпарны, а прыемна цёплы дзень, ажыўленыя госці, якія сабраліся на замкавай плошчы, нарэшце задаволілі свае вочы: пачуўся гучны ражковы зык — вароты Усяслававага двара адчыніліся, а з яго вый-
шла строем юная дружына. Наперадзе на чорным коніку з пасярэбранай на заклёпках вобраццю, а таксама пасярэбраным лямцавым сядзельцы ехаў Усяславаў сын з драўляным, пафарбаваным у чырвоны колер і перакрыжаваным сярэбранымі палосамі шчытом, з драўляным невялікім мячом, у скураных даспехах і фанерным шэра-бліскучым шоламе, з бел-чырвона-белай стужкай на грудзіне. За ім услед ішоў сцяганосец, які нёс бел-чырвона-белую харугву, затым — гарніст, а пасля яго крочыла шарэнгамі дружына з трыццаці пешцаў — найбольш дужых і ўдалых баярскіх, дружынніцкіх унукаў і сыноў амаль аднаго ўзросту з імяніннікам-верхаводам. Усе, як і іхні вадар, былі ўзброеныя — толькі да драўляных мячоў, што віселі на паясах, яшчэ мелі ў руках невялікія тупа завостраныя драўляныя пікі.
Усміхаючыся, душой цешачыся пасур’ёзнелымі цяпер хлопчыкамі, натоўп расступіўся па баках — у круг, каб у ім змаглі паказаць сваё баявое ўмельства юныя навагародцы.
Малалетняя дружына прайшлася па крузе. Постаці, тварыкі ва ўсіх пешцаў былі не проста сур’ёзныя, а ненатуральна насупленыя, нават пагрозныя. Здаецца, напружанае дыханне кожнага з іх злілося ў адно. Тое, што на іх пазірае столькі людзей, сярод якіх шмат знатных, надавала ім годнасці. Як і належыць воям. Неўзабаве вадар з’ехаў на сваім коніку ўбок—дружына запынілася, гарніст затрубіў каманду гатоўнасці да бою, а ўслед за гэтым пачуўся дзіцячы дружны, але яшчэ нягучны, знаёмы ўсім баявы кліч: “Жыве Навагародак!”
Затым па вадаровым загадзе дружына пачала маршыраваць — уперад, паварочвала налева, направа, кругом,— бывала, той-сёй у шарэнзе збіваўся, не трапляў у лад, але гэтыя дзіцячыя памылкі толькі расчульвалі, выклікалі ўсмешкі ў дарослых гледачоў. Пасля шарэнгі пікавалі, мечавалі паміж сабою. I не жартам, а з дзіцячым самалюбствам заўзята, дык многія тварыкі змагароў папунсавелі, а на некаторых дык і пацяклі па шчоках слёзы ад болю ці ад паражэння, хоць ніхто не пакідаў свайго месца ў шыхце. А закончылася свята паядынкам. Вадара і сына тысяцкага Бяляна — як многія ведалі, аднагодкаў і амаль адных сілы і спрыту.
Абодва хлопчыкі, густа акружаныя дружынаю і гасцямі, падскоквалі, насзупалі альбо адбягаліся, намагаючыся надзейна прыкрыцца сваім шчытом, ашукаць, змусіць страціць пільнасць саперніка і нанесці таму ўдар мячом. Дзёўбаліся, як тыя два маладыя пеўнікі. Спачатку двубой ішоў роўна, хлопчыкі ўмела засланяліся, білі адзін аднаму толькі па шчытах, а калі па-юнаму загарэліся, пачалі траціць шмат сілы і стамляцца, удача ўсміхнулася Бялянаваму нашчадку: той улучыў момант, калі яго спаборнік адкрыўся, і моцна ткнуў мячом пад дыхавіцу. Усяславаў сын скурчыўся, хоць
даспехаў не выпусціў з рук. Бялянаў сын у запале падскочыў ад радасці, але ўбачыўшы ўсіхнае, бацькоўскае таксама, збянтэжанне, сумеўся, зніякавеў: ён перамог ваяводскага сына...
Любка — яна, чацвёрты раз ужо цяжарная, цяпер трымала на руках двухгадовага Алега — са сполахам пазірала на пераможанага сына, а пасля ўмольна ўскінула вочы на яго, Усяслава: дазволь, я падбягу, па-мацярынску памагу нашаму дзіцяці. Ён рашуча падняў палец: не! Любка не зрушылася з месца, але з адчаем закрыла вочы далонню. Яе тут жа абняла за плечы Міндоўгава Ганна, на руках якой быў іхні серадолыны сын, трохгадовы Яраслаў, і пачала супакойваць.
— Што ж вы стаіцё разявіўшы раты? — строга падаў голас да ўсіх разгубленых хлопчыкаў Усяслаў.— Ваш палкаводзец падбіты ў двубоі, паранены, дык яму трэба помач! Абгледжвайце рану, перавязвайце!
Пераможанаму не трэба было супыняць кроў, прыкладаць белыя шматкі, яго трэба было супакоіць: ён, няўдачнік, горка плакаў. Ад роспачы і ад скрушлівай гаркаты на душы.
— Ідзі сюды! — строга загадаў яму Усяслаў.
Той паслухмяна, апусціўшы галаву, прыдыбаў. Сярэдні са сваіх аднагодкаў па росце, з мілым Любчыным тварыкам, па якім усё яшчэ цяклі адчайныя слязіны. Госці і юныя дружыннікі з запытаннем пазіралі на іх.
— Хто ты? — тым жа тонам запытаў ён у сына. I паколькі той уздрыгваў ад плачу, асек: — Вытры нос і заціхні! Яшчэ раз пытаю: ты — хто?
— Баяр,— глытаючы слёзы і ўтаймоўваючы плач, выдыхнуў хлопчык.
— Гэта яшчэ мала што значыць. Чый ты, Баяр, сын?
— Твой,— адказаў той, далонькамі выціраючы слёзы на свежых ружовенькіх шчочках.
— А хто я?
— Баярын Усяслаў.
— I яшчэ хто? — ён, бацька, усё не мяняў голасу.
— Ваявода навагародскі.
— А хто быў твой дзед?
— Полацкі вой, а потым навагародскі ваявода Баяр.
— Дык ты лічыш, што спачатку твой дзед, а потым я, твой бацька, сталі проста так ваяводамі? — ужо мякчэй, цяпер не толькі ў яго, у сына, але і нібы ва ўсіх хлопчыкаў заадно запытаў Усяслаў.— Таму што мы часта ў тваім узросце румзалі ад маленечкай болькі?
Той апусціў ніжэй галаву, змаўчаў, ды ўздрыгвання плечукоў не мог супыніць.
— Думаеш, лёгка князю Мендогу і мне адстойваць Навагарод-
ска-Літоўскае гаспадарства? Думаеш, не будзе новых карных паходаў супраць нас і новай вайны?
Баяр дагэтуль чуў пра ўсё гэта, пра што нямала гаварылася сталымі людзьмі ў апошнія гады ў Навагародку, у іх доме, але, канечне ж, не ўсё яшчэ разумеў, не ўяўляў усёй небяспекі, што вісела над імі, як меч.
— Вось сёння, сын,— урэшце Усяслаў памяняў наўмысную строгасць на бацькоўскую чуласць і заадно прыгарнуў Баяра да сябе,— ты першы раз без таты і без мамы, адзін на полі бою адчуў, што такое цяжка, быць сам-насам са спаборнікам. Але тое, што ты сёння не адолеў болей увішнага, не бяда. Гэта — выспыт, навука. Кепска будзе, калі ты не будзеш дужэць, добра вучыцца, не верыць у свае сілы і не ўмець аддаць свайго жывата дзеля роднай зямлі. Зразумеў?
Сын хітнуў галавою.
— А цяпер ідзі, павіншуй таго, хто перамог цябе чэсна, і далей, як ні горасна на душы, спаўняй тое, што трэба спаўняць вадару.
Праз міг хлапчукі-сябры-сапернікі сустрэліся, парукаліся. Баяр — зусім не весела, а Бялянаў Кірылка — з няёмкасцю. Заўважыўшы гэта, Усяслаў паманіў пальцам каржакаватага і моцнага ў нагах і руках смуглявага Кірылку да сябе.
— Малайчына! — пахваліў яго, падняў за локцікі і пацалаваў.— Расці дужым, умелым воем, як і твой слаўны бацька,-— а калі апусціў на зямлю, даў падарунак. Прыгожы сцізорык з касцяным тронкам і сярэбранымі заклёпкамі.— Дай Бог, каб я некалі падарыў табе меч дружынніка, потым — дзесяцкага, сотніка, тысяцкага, а каб князь наш апаясаў цябе і ўручыў меч ваяводы! Ва ўсе часы былі і будуць патрэбныя харобрыя і разумныя воі і палкаводцы!
Госці запляскалі ў ладкі ад такога Усяслававага ўчынку; высокі і худы, але цягавіты, адважны і стойкі Бялян усцешыўся, а мажная, прыгожая і добрая Бяляніха ўсхліпнула ад радасці за поспех малодшага сына: ён ідзе па следзе старэйшых братоў, якія падабаюцца Усяславу-ваяводзе. Іхні шаснаццацігадовы першынец — адзін з лепшых у княскай малодшай баявой дружыне, ужо няблага ахрышчаны ў сутычках з непрыяцелямі.
Праз некалькі хвілін супакоены Баяр зноў зашыхтаваў сваю дружыну і з песняй павёў яе ў ваяводскі двор, дзе іх чакалі сталы з рознымі пачастункамі.
2
Неўзабаве юныя воі разам з дзяўчаткамі — дочкамі баяраў і знатных дружыннікаў,— наласаваўшыся, здаецца, зусім забыліся пра Баяравы імяніны, пра ўрачысты праглядяго дружыны і пацешныя баі ды паядынак і пачалі гуляць у свае гулі.
Як і іхнія прадзеды і бацькі, дзеці любілі гуляць у “Мак”, у “Вераб’я”, “Бабу Ягу”, “Стральца”, “У ката і мышку”, “У чыжыка” і ў безліч іншых забаўлянак, а вось цяпер пачалі са “Жмуркаў”. Усяслаў ушанаваў сына і яго сяброў, быў з імі, пасля паназіраў, як яны збегліся ў гурт, па чарзе абхоплівалі далонькамі цацачнае кап’ё і ўрэшце, хто сціснуў вяршок апошні, таму завязалі хусткай вочы. Усе разбегліся па двары, а Расціславаў унук-“сляпы”, развёўшы рукі, спрабаваў злавіць каго-небудзь. Каб яму было лягчэй скеміць, дзе хто, то з аднаго, то з іншага кутка яму падавалі піск, ён бег на голас, тыцкаўся ў сцяну, дзеці вішчэлі — той зноў кідаўся на голас...
Паўсміхаўшыся, радуючыся, што дзеці ў гэты мірны час, калі вакол так неспакойна і трывожна, могуць быць дзецьмі з усім тым, што даецца ім у іхнім узросце, Усяслаў пакрочыў у свой палац, да сталых. Для іх быў асобны прыём у гонар пасвячэння Баяра ў воінства. Звычайна стрыманы да ежы і пітва, Усяслаў сёння шчодра частаваў усіх, з прыемнасцю назіраў, слухаў, як госці жартавалі, a пасля спявалі і танцавалі пад гукі лепшых навагародскіх музыкаў: старога і сляпога гусляра, сярэдніх гадоў дудара і жалейкіста, маладых скрыпніка і бубеншчыка. Калі сшарэла і на Навагародак пачала апускацца ўжо летняя цёплая і парнаватая ноч, захмялелыя і навяселеныя госці падаліся з песнямі дамоў. Усяслаў правёў усіх з палаца і двара, а найбольш пашанотных і дарагіх яму людзей — спакойную, але з маркотна-тужлівым позіркам у вачах княгіню Ганну, калі не сумотнага, дык стрыманага, з ледзь улоўным чырванцом на белаватых шчоках княжыча Войшалка і пунсовенькую ад здароўя і ўцехі княжну Дануту — падмеўся суправаджаць да самага княскага хорама, дзе некалі жыў нябожчык князь Ізяслаў, а цяпер там гаспадарыў князь Міндоўг.
— Ідзіце, дзеці, у хорам, маліцеся і кладзіцеся спаць,—лагодна прамовіла сыну і дачцы княгіня Ганна.— Я запынюся. Мне трэба пагаварыць з баярынам Усяславам.
Тыя паслухалі і пайшлі ў дом, а Усяслаў з Ганнаю — пад высокую ліпу, дзе ў пагусцелым цені стаяла лаўка — акоранае і абчасанае зверху бервяно з выдзеўбленай галавой Цуды-юды, альбо, як яшчэ казалі тут, Цмока. Селі. I ў зацемку здавалася: усёй паставаю цяпер Ганна не столькі падобная на княгіню, якая павінна цешыцца тым, што яе муж-князь гэтак узвысіўся за апошнія гады, а сям’я іхняя нарэшце як след абароненая, колькі выглядае разумнай і добрай ігуменняй. Каб разагнаць яе сумноту, Усяслаў падхваліў:
— Харошыя ў цябе дзеці, Ганна. Люблю я іх моцна.
— Добрыя, сціплыя, але...— недагаварыўшы ўсяго, уздыхнула тая.
— Чаму гэтак цяжка ўздыхаеш? — падвяселены медавухай, ён па-ранейшаму намагаўся падбадзёрыць і яе.
— I Войшаль, i Данута — праўда, харошыя, як ты кажаш,— адказала яна,— але калі шчаслівыя, дык не таму, што ў іх ёсць бацька-князь і маці-княгіня, а таму, што ёсць Навагародак і ты, Усяслаў.
— Кажу ж, яны мне як родныя.
— Войшаля на свой лад выхаваў ты, а Дануту — я. Іх пара ўжо ўладкоўваць, але Мендог не займаецца імі.— Ганна парушыла свой спакой, павысіла голас.— Дзе ён вось цяпер? 3 Г аннаю, але з іншай...
“Іншая Ганна” — гэта маладая жонка пажылога булевіцкага князя Вышымота. Усяслаў, паколькі меў свой назірк праз навагародскага галоўнага віжа Голуба і над Міндоўгам, ведаў пра патаемныя і бессаромныя любошчы Міндоўга і той распусніцы, яны і цяпер, канечне ж, мілуюцца ў загараднім княскім лецішчы, але яму, Усяславу, няма як ні гаварыць у тон Ганне, ні пярэчыць ёй, заступацца за яе нявернага мужа, хоць таго як князя пачынае не любіць усё больш і больш навагародцаў, аднак церпячы яго толькі таму, што за яго ён, Усяслаў. Ведаючы гэта, Міндоўг мог бы быць крыху асцеражнейшым альбо хітрэйшым, гэтак самаўпэўнена не спадзявацца на Усяслававу моц ды на тое, што ён, Міндоўг, для Навагародка незаменны, не задзірацца з некаторымі баярамі, з тым жа халуём Данілы Галіцкага, Расціславам, якія ў цяжкую хвіліну лёгка ахвяруюць сваім сённяшнім ваяўнічым, грозным для суседзяў, але нецярпімым, гарачым і двудушным уладаром, якога сам Яго Вялікасць Выпадак прывёў на пасад сюды.
— Войшалю ўжо дваццаць восем сонцаваротаў, а ён усё, як кажуць, паміж небам і зямлёю...— зноў нялёгка ўздыхнула Ганна.
— Скажу табе рчыра: перш, чым даваць Мендогу сілу і напускаць яго на Літву, каб ён заваяваў яе і падначаліў Навагародку, я гадаў: з якой літоўскай княжной ажаніць яго? Але ён ад усіх нявест адмовіўся. Як і ад малодшай дачкі Данілы Галіцкага.
— Ен, прачуваю, ніколі і ні з кім не ажэніцца...—Яшчэ большы цяжар вырваўся з Ганнінай грудзіны.
— Шкода,— са спачуваннем Ганне-маці і са скрухай прамовіў Усяслаў.— Усе вакол, наш непрыяцель князь Даніла таксама, умацоўваюцца якраз праз удалыя жаніцьбы.
Сапраўды, так яно было: той жа галіцка-валынскі ўладар, князь Даніла, другі шлюб узяў з Юратай, сястрою князёў Таўцівіла і Эдзівіда — лютых ворагаў Міндоўга-дзядзькі, чым схіліў тых на свой бок і нацкаваў іх на Навагародак, а сваю дачку з-за разліку аддаў жонкаю ўдаўцу, вялікаму князю Уладзімірскаму Андрэю (брату Аляксандра Неўскага), не пазважаўшы, што тыя вельмі блізкія родзічы. Каб адобрыць гэты антыцаркоўны шлюб, у Залессе, да
Тагачасная, Міндоўгава, Літва — землі паміж сённяшнімі Мінскам, Слонімам, Навагрудкам і Маладзечна.
князя Андрэя, ездзіў нават сам мітрапаліт Кірыла. Ён, гэты шлюб, як данеслі ў Навагародак віжы, шалёна ўгнявіў хана Батыя, уладара Залатой Арды і Русі: той не мог не ўбачыць, што паўночная Уладзіміра-Суздальская і паўднёвая Чырвоная Русь пачынаюць аб’ядноўвацца супраць яго. Ды князь Аляксандр, які, як ніхто, здолеў спадабацца Батыю клятвамі і падарункамі, крыху ўлагодзіў Батыя, прадухіліў новае ўварванне ягоных полчышчаў. Кажуць, нават паабяцаў тырану з Іціля (Волгі), што яго баскакі могуць перапісаць увесь люд вольнай Наўгародскай зямлі, і Вялікі Ноўгарад будзе плаціць даніну Ардзе.
— I Данута перарастае...— паскардзілася Ганна.
— He гавары так, княгіня,— папрасіў Усяслаў—Данута — прыгожая кветка, што сама распускаецца. Яе, думаю, лёс змусіць рыхтаваць у нявесткі князю Данілу. Як супрацьвагу Юраце...
— Можа, і так,— згадзілася Ганна.— Але цяжка будзе ёй, Усяслаў, устояць перад лісіцай і рысіхай у адным абліччы: князь Даніла ўсю душу аддае ёй... I вялікія дзяржаўныя мужы аж вар’яцеюць ад маладых жанчын, патураюць ім у многім. Юрата, злая і на Мендога і на Навагародак, зробіць усё, каб Данута не стала ёй саперніцай, не зменшыла гнеў князя Данілы на нас...
Хоць Ганна была нібы адлучаная ад мужавых турбот і палітыкі, але гаварыла слушную праўду: як толькі пасля Ізяслававай смерці Міндоўг ахрысціўся з усімі сваімі вернымі падуладнымі ў праваслаўную веру і пачаў княжыць у Навагародку, паспрабаваў знішчыць пляменнікаў Таўцівіла і Эдзівіда, а потым “вражбою бо за ворожьство с ннмн Лнтву зане, понмана бе вся земля Лі|товьская н бесчнсленое нменне нх, прнтреяно бе богатство нх”, князь Даніла ўскіпеў, пачаў збіраць сілу на Навагародак, саюзячыся з Таўцівілам, з яцвягамі, жамойцкім князем Выкінтам і нават з Лівонскім ордэнам, “убедн я серебром н дармн многнмн”. Сабраўшы немалую раць, ударыў, намагаючыся раз’яднаць Навагародак і Літву. Паваяваў Свіцязь, Ваўкавыск, Слонім, Здзітаў, але да Навагародка яго не дапусцілі. Затрымалі і рыцараў лівонскага магістра Андрэя Сцірланда. Але Даніла не адступіўся ад іх. Па яго парадзе Таўцівіл падаўся ў Рыгу і ахрысціўся там у католіка пад імем Готліб, за што лівонскі магістр Стукланд даў яму войска, “сожаляшасн по нем, ведяху бо — аше Тевьтнвнл не бы нзгнан, Лнтовськая земля в руку бе нх”. Значыць, усё ішло да новага карнага паходу на Навагародак.
Яны, Міндоўг і Усяслаў, нямала думалі-разважалі, як усцераг-
1 Тут і далей па ўсім творы, калі няма новых зносак, усе задвукоссеныя выразы на стараславянскай мове — цытаты з “Нпатьевской летопнсн”, важнай крыніцы па гісторыі Вялікага княства Літоўскага.
чыся ад нападу з усіх бакоў, і рашылі: трэба любой цаной разарваць саюз князя Данілы і лівонцаў. Пачалі тайна перамаўляцца са Сцірландам. Упарты і прагавіты крыжак запатрабаваў: каб рыцары не памагалі ні князю Данілу, ні Таўцівілу, Міндоўг павінен акаталічыцца, каранавацца на караля з ласкі Папы — а калі сказаць больш проста, гэта значыць падпарадкавацца Рыму і ім, крыжакам. Мала гэтага—лівонцы змушалі Міндоўга не заступацца за яцвягаў, куршаў, земгалаў і жамойцаў, не замінаць крыжакам “ахрышчваць”, гэта значыць занявольваць тых. Выйсця не было — Міндоўг, а з ім і многія навагародскія баяры згадзіліся на ўсё. Страціўшы крыжацкія давер і сілу, няўдачлівы і разгублены Таўцівіл збег да дзядзькі, жамойцкага князя Выкінта, схаваўся ў таго за спіною. Ды гэты ход—а ён не зусім спадабаўся многім навагародцам за здраду “старой веры” — не астудзіў прагу князя Данілы пакараць іх, зноў падуладзіць сабе Навагародак. Як даносяць віжы, галіцка-валынскі ўладар рыхтуе новы паход супраць іх. Значыць, наперадзе — новая вайна з Галіцка-Валынскім княствам.
— Юрата калі не загубіць Дануіу, дык атруціць ёй жыццё...— занепакоілася, застагнала Ганна, ведаючы, што муж і навагародцы, ён, Усяслаў таксама, з-за сваіх інтарэсаў могуць аддаць замуж княжну-дзяўчыну куды хочаш і за каго захочуць.— Ды, на вялікі жаль, якраз такі лёс многіх з нас, княгінь, баярынь, простых смердак... За сваё жыццё я рэдка бачыла шчаслівых жанчын. Твая Любка, Усяслаў, бадай, самая шчаслівая жаночая душа.
Усяслаў змаўчаў.
— I ты, Усяслаў, дачакаўся свайго шчасця. Я шчыра радуюся за цябе.
— Дзякуй, Ганна. Праўда, цяпер мне не выпадае наракаць на сваю долю.
— Якое быць можа нараканне, калі ты, дзякуй Богу, здаровы, багаты, уладны, любімы людзьмі! — лагодна сказала яна.— Ты любіш маладую, прыгожую і добрую жонку, яна аддае душу табе і дзецям. Спакой, утулак і радасць у доме. He мне табе гаварыць: добрая сям’я — аснова для кожнага чалавека.
— Твая праўда, Ганна.
— Ты заслужыў гэта,— яна паклала халодную і цяпер, улетку, далонь на яго руку.— Табе ў старасці будзе што прыемнае і харошае ўспомніць. “Родь правынкь благословнться, н семя нхь вь благословленнй будеть” .
— Кожнаму ёсць што добрае ўспомніць, Ганна.
— Ёсць, Усяслаў,— хітнула галавой.— Але ў мяне мілых сэрйу ўспамінаў мала. Ты і мае дзеці — самае светлае ў маёй вечна не
' Словы з Бібліі.
бяспечнай, журботлівай долі...— I каб, мабыць, ім абаім не сумецца ад успаміну пра тое іхняе, даўняе і патаемнае, дадала: — Каб не ты, дык я і не ведала б, на каго і на што мне абапірацца ў хвіліны нягод і адчаю. Паколькі табе, Усяслаў, давяраю больш, чым сама сабе, то прызнаюся: не хачу жыць болей...
— Грэх і грэх вялікі нават так думаць, Ганна,— паўшчуваў ён.— Ты ж і маці, і вялікая княгіня Навагародска-Літоўскага гаспадарства! Спадарыня наша!
— Спадарыня я, сам ведаеш, якая! Толькі лічуся такой! — горка пасміхнулася.— А вось каб Войшаль і Данута былі абладкаваныя, дык хоць і сёння, хоць і цяпер пайшла б у манастыр, a то... Сама добра не ведаю чаму, але стамілася я жыць на гэтым свеце. Можа, таму, што не бачыла ці амаль не бачыла нічога вартага, можа, і таму, што прачуваю сваю нярадасную старасць альбо нечаканую гвалтоўную смерць. Мяне проста апаланілі сны пра гэта. I я не баюся смерці, нават магу падарыць сваё жыццё яму, нявернаму і нялюбаму, каб не замінаць, ды, кажу ж, жыву дзеля дзяцей; ім гэтаксама выпала няпростая доля і ім я яшчэ трэба.
— Вось тут ты праўду кажаш,— ухапіўся за яе апошнія словы Усяслаў.— Ты не толькі сваім дзецям, але і іншым, усім нам патрэбная. Каб не ты, я, да слова, не ведаю, як бы ў свой час акрыяў!
— Ведаю, дарагі мой чалавек,— яна мацней паціснула ягоную руку.— Нейкае гораснае прачуванне... Выбачай, што я, баба, псую табе, дзяржаўнаму мужу, настрой. Ну, адпачывай, мілы,— цмокнула яго ў шчаку, паднялася і пайшла ў хорам толькі з некалькімі асветленымі вокнамі — туды, дзе цяпер, мусіць, стаялі на каленях перад абразамі яе дзеці. А можа, жыццярадасная Данута перапыняла набожнага брата, загаворваючы яго дзявочай размоваю пра сённяшнюю гулянку — скажам, пра маладых і пажылых баярынь: хто з іх як быў апрануты, што гаварыў, як паводзіўся.
Вярнуўшыся дамоў, Усяслаў падаўся на жаночую палавіну, у дзіцячы пакой, дзе звычайна спалі старэйшыя сыны Баяр і Яраслаў. Хацеў зірнуць, блаславіць на ноч імянінніка. Дзверы туды былі прачыненыя, дык убачыў: там скупа мігціць невялікі агеньчык свечачкі, сыны спяць на сваіх пасцелях, а на Баяравым ложку, у яго нагах сядзіць Любка і з замілаваннем пазірае на свайго першынца. Пачула ягоныя крокі, азірнулася, але не падхапілася. Усяслаў падышоў, апусціў на яе пакатае плячо руку.
— Радуешся ці зажурылася, маці? — усміхнуўся.
Яна паціснула плячыма і, апусціўшы галаву, здаецца, панікла ўсім целам.
— Ты плачаш, краса ненаглядная? — прыкінуўся, што здзівіўся.— Чаго?
— Скажы,— запытала, выціраючы падушачкамі пальчыкаў слёзы на шчоках,— ты хутка забярэш на сваю палову Баяра?
— Хутка.
Любка заплакала ўжо голасна, не асцерагаючыся і не саромеючыся.
— Мой дзед майго бацьку, а бацька мяне не песціў вельмі, не дапускалі, каб іхнія сыны сталі раздуронцамі і вісусамі, як чады некаторых разбэшчаных князёў і баяраў, а выхоўвалі з павагай, але строга, прыдатнадасправы. Дык і я хачу, каб мае сыны быліталковыя.
Любка нічога не сказала насуперак, але плачу запыніць не магла.
— Ты, краса ненаглядная, дала нашаму Баяру ўсё сваё мацярынскае чулае і спагаднае,— доўжыў сваё ён.— Цяпер наступае час, каб яго далей ставіў на ногі мужчына. Самыя лепшыя настаўнікі будуць вучыць яго нашай, царкоўнай, лацінскай і нямецкай мовам, пазнаваць нашу і іншых народаў гісторыю, ход вялікіх выйграных і прайграных бітваў розных палкаводцаў, а гэтаксама будзе ён дакладацца да зброі, коннай язды, усякіх этыкетаў, што належыць ведаць баярыну.
— Усяслаў, любы муж, заступнік і карміцель наш,—Любка ўзяла ягоную руку і аддана прыклала яе да сваёй шчакі,— ён жа яшчэ горкае дзіцятка!
— Дзіцятка, краса ненаглядная,— згадзіўся.— Але ён павінен стаць сапраўдным мужчынам, воем і дзяржаўцам на патрэбу і славу нашай зямлі, некалі зможа калі не замяніць мяне, дык быць вартым нашага роду. Чуеш, жонка і маці, баярыня навагародская?
— Чую,— ледзь чутна прашаптала занепакоеная жанчына, сэрца якой усё больш і больш станавілася мацярынскім, гэта значыць здольным на ўсё тое чуйнае, глыбокае і вялікае, што не па сіле сэрцу незамужняй жанчыны альбо нават аскарыненаму холадам і сухасцю сэрцу дрэннай маці.— Божа, такую малечу навучыць на воя! Каб скора некага забіваў альбо яго, не дай Бог, паранілі, a то і забілі!
— Так заведзена ўжо, так трэба, калі як след дбаць і пра сённяшні, і пра заўтрашні дзень Бацькаўшчыны, усяго люду.
— Дзіця яшчэ не пагуляла, не адчула радасць маленства.
— Будуць і гулі, і забавы.
— Але ўжо інакшыя, не дзіцячыя. Яраславіка, а тым больш Алежыка я табе не аддам! — зарашучылася Любка.
—Да свайго ўзросту,— усміхнуўся.
— I пасля не адпушчу!
— Ты ж сама чула, краса ненаглядная, як людзі кажуць,—прытуліў Любчыну галаву да сябе.— Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, тры сыны — сын! Ты ўжо нарадзіла мне сына. Цяпер,—
пяшчотна пагладзіў яе па выпуклым ужо жываце,— можаш пачынаць раджаць для сябе дачок. Вось ужо іх будзеш выхоўваць сама, на свой лад, але так, каб яны не асарамацілі ні цябе, ні мяне. Адно, чаго прашу ў Бога, каб яны пайшлі не ў мяне, а ў цябе, самую прыгожую не толькі ў Навагародска-Літоўскім гаспадарстве, але і на ўсёй зямлі!
— Каго даў мне, таго і вынашу, пушчу на свет,— ужо супакоена прамовіла Любка, падымаючы галаву і цягнучыся да яго вуснамі. Ён пацалаваў іх, мяккія і слодычныя. А калі яна паднялася, дык зноў і зноў міжволі залюбаваўся статнасцю, жаноцкасцю маладой яшчэ, але ўжо ў спеласці здароўя і красы сваёй “ненагляднай”.
— Хадзем, зірнем на Алежыка,— папрасіла яна.
— Песціш ты маіх наступнікаў,— мякка папікнуў.
— Душой прачуваю: ён яшчэ не спіць, чакае маму,— апраўдалася Любка.— Баяр і Яраслаў старэйшыя, але гэтаксама чакалі, калі я падыду, раскажу ім казку альбо памурлыкаю ім на сон.
Самы малодшы, Алег, амаль заўсёды спачываў у суседнім пакоі разам з нянечкай, дзяўчынай з зусім простай сям’і. Сапраўды, той цяпер яшчэ не спаў, хоць яго і гайдала ў падвешанай рамяняміпаясамі да столі калысцы-зыбцы, спявала яму калыханку нянька. Малы ўчуў іхнія крокі, борздка падхапіўся, сеў і працягнуў з рукавоў белай кашулькі рукі з радасным усклікам:
— Мама! Дай-дай!
Ён, Алег, усё яшчэ блытаў, дзе трэба гаварыць “на”, а дзе “дай”, дык вось і цяпер папрасіўся на матчыныя рукі: “дай-дай!”
Любка не магла адмовіцца, узяла з калыскі яго, цёмнавалосага, моцненькага, як дзве кроплі вады падобнага на бацьку, і прысела з ім на няньчын ложак.
— Чаму не спіш, сынок? — любасна запытала, прыціскаючы хлопчыка да грудзей.— Ужо ж усе пзушачкі, конікі і кароўкі спяць, Баяр і Яраславік гэтаксама. Толькі, апроч цябе, адзін коцік яшчэ не спіць, дык давай паклічам яго сюды.
Любка пачала спеўна прамаўляць, а дзіця, варушачы вуснамі, падцягваць:
Каток белы, каток шэры, Прыбяжы да нас у сені. Будзеш з намі начаваць I Алега калыхаць.
А пасля Любка лёгенька загайдала сына на каленях:
Люлі-люлі-люлі, спаці, Добры сон дзіцяці. Дзіця ж мае малое, Да сну яно благое,
Усю ночку не спіць, Як каточак, бурчыць. Палажу ў калубельку На мяккую пасцельку. Люлі-люлі-люлі, спаці, Добры сон дзіцяці. А сыночак не спіць, Як каточак, бурчыць.
Любка не проста “мурлыкала”, а спявала лагодна, хораша. Алег, чуючы, што маці “праганяе ката”, “кліча сон”, спачатку, сапраўды, забурчэў, а потым пачаў плюскаць павекамі і драмаць. Чакаючы той хвіліны, калі дзіця засне, Усяслаў усё не пераставаў здзіўляцца, колькі Любка ведае калыханак пра коцікаў, курэй, зайчыкаў, колькі цяпер, калі стала маці, усплыло ў яе памяці песенек пра камара, вераб’я і сароку, чыжыка, самых розных забаўлянак пра сароку-варону, казу рагатую, пра “кую, кую ножку”. Прайшло ж яшчэ і не так шмат часу, калі яна была сарамлівая дзяўчына, бянтэжылася перад ім, а цяпер вось — Жонка, Жанчына, Маці! Яго Апора дома! Нават цяжка ўявіць, якое апошнія гады было б яго жыццё без яе, які быў бы ягоны вялікі промах, каб ён у свой час упусціў яе, дзяўчыну, аддаў іншаму.
Неўзабаве калыханкавы сон прыйшоў, Алег заснуў, дык Любка асцярожна паднялася, паклала дзіця ў люляйку, пажадала добрай ночы яму і нянечцы, і яны, муж і жонка, падаліся ў спальню.
— Чаму сёння была надта ж маркотная княгіня Ганна? — нечакана, нібы дагэтуль і не шчадрылася мацярынскім цяплом, ні то па-жаночаму цікаўна, ні то па-свойму раўніва запытала Любка.
— Ты думаеш, што я гэта добра ведаю? — запытам на запыт адказаў ён.
— Я думаю: вы пагаварылі...— з прыкметным хваляваннем прамовіла яна.
— Ды перакінуліся адным-двума словамі пра ўсякія варункі. A чаго маркотная, сама ведаеш,— абняў яе за плечы, гарэзна шапнуў на вуха: — 3-за таго ты за мной не будзеш маркоціцца!..
Ужо ў спальні, тулячыся шчакой да ягонага плечука, Любка зажадала выгаварыцца:
— Я паважаю яе і шкадую вельмі. Сардэчная, спагадная яна і зусім простая. Ёй, можа, і не княгіняй быць, а маці-ігуменняй, каб суцешваць гаротных людзей. Але я і пабойваюся яе...
— Чаго? — ягоная рука, што без ніякай замінкі песціла яе маладое і моцнае цела, міжволі запынілася.
— Яна кахае цябе...
— Намыслівая ты, жонка мая.
— He,— сказала з глыбокай душэўнасцю.— He бачу, не чую,
але душой прачуваю гэта. Яна пры табе мяняецца, маладзее і свяжэе, a то нечакана замаркоціцца...
— Яна, сталая і разумная, думаю, не толькі прачувае, але і добра ведае: я яе паважаю, а цябе люблю. Ды як не любіць цябе, калі ты нарадзіла мне трох асілкаў! Калі не толькі яшчэ гарачая, жарская, але і...
Яна затуліла яму рот далонькай і папрасіла сарамліва:
— Маўчы! Пра гэта не трэба гаварыць уголас!
Вызваліўшыся ад яе рукі, падакляраваў:
— He буду.
— Я таксама змаўчу, хоць пра тое-сёе мне даўно ўжо хочацца запытаць...
— А ты і запытай,— натхніў ён.
— Можа, не варта?
— Калі штосьці моцна непакоіць, то трэба і запытаць.
— Калі дазваляеш, дык і запытаю. Здаецца мне, што Ганніна Данута зусім не падобная на бацьку. Hi паставаю, ні абліччам, ні гаворкаю і паглядам вачэй...
— А-а,— адразу ўсё зразумеў ён.— Хочаш пачуць ад мяне: я Дануцін бацька ці не?
“Я і сам пра гэта непакоіўся і непакоюся,— падумаў.— Ды Ганна яшчэ некалі, як толькі нарадзілася Данута, забараніла мне нават загаворваць пра гэта...”
— А як ты сама лічыш: магло такое быць альбо не?
Яна паціснула плячыма, прамовіла няўпэўнена:
— Магло быць, а магло і не быць. Але я, як казала, яшчэ змалку чула, што вас бачылі ўдваіх...
Як раней, так і цяпер, Усяслаў рашыў не прызнавацца Любцы пра свой даўні грэх з Ганнаю. He дзеля сябе, нават не дзеля таго, каб пашкадаваць Любчына самалюбства, а найперш дзеля гаротніцы Ганны.
— Ганна, Любка, не для таго, каб быць некаму каханкай, а для таго, каб быць вернай Жонкай і Маці! — сказаў.
— Я ж не наракаю і не папікаю,— сумелася яна.— Я перад ёй нізка схіляю галаву, хачу быць такой, як і яна. Спакойнай, мудрай і добрай.
— Толькі абыдзіся без яе сумотнасці! Будзь з вялікай любоўю да жыцця, але з яшчэ большай да мяне, мужа! Каб я перад старасцю адкусіў ад зямнога жыцця вялікі кавал радасці і шчасця чалавечага!
— Ты — не стары! — узгарачылася Любка.
— Але ты ж нашмат маладзейшая.
— Я, Усяславе любы, толькі твая,— прашаптала яна.— Ты для мяне самы дарагі чалавек на свеце, нават даражэй за тату і маму. A
нашы дзеткі для мяне — усё! Павер, бывае, сама сабе не веру, што можна гэтак моцна любіць, мець гэтакія радасць і шчасце! Праўда, клопат, трывогі таксама вялікія: не дай Божа, каб жыццё наша парушылася!..
“Маладая, але залатыя словы гаворыць,— усцешыўся ён.— Як пасля гэтага не абараняць Навагародак, свой дом, сям’ю?! А як не дбаць пра ўнукаў і праўнукаў?!”
— Пацалуй мяне,— па-свойму, па-маладому, зразумела Любка ягонае задуменнае маўчанне, гарэзна зашкатурхала. За апошнія гады ўвайшла ў любоўны смак, ахвочая папяшчоціцца і пацешыцца мужчынскай ласкаю.
Хіба мог ён адваліцца ўбок і неўзабаве захрапці побач з вясёлай і маладой, гарачай жонкаю? Жыццярадасны, даў волю сваім вуснам і рукам. Але крыху пазней, калі сціскаў Любку ў абдымку, як ні дзіўна, зусім нечакана наплыла на ўсхмеленую свядомасць і на нястрымныя пачуцці цвярозая думка: “Сёння княгіня Ганна, папраўдзе хацела пагаварыць са мной пра штосьці важнае, алі ж стрымалася. Што хацела сказаць альбо запытаць?”
3
Апошнія часы Міндоўгу Навагародак, лічы, не заяўляўся, бавіў час у сваёй былой сталіцы, у Руце (пра ўсе яго нястрыманыя, да страты свядомасці гульбішчы тут жа перадавалі Усяславу верныя людзі); княгіня Ганна, канечне, усяго пра гэта не ведала, але пра многае прачувала, яна не хацела сама без запросін ехаць да мужа, дык засталася з дзецьмі ў Навагародку, пад поўнай апекай Усяслава; Усяслаў з рання да вечара клапаціўся пра свае ваяводскія турботы і, калі шчыра, пакрыху забываў пра сынавы імяніны і пра начную размову з Ганнай, тым больш па-мужчынску мудра, а на самай справе часамі і падманліва павярхоўна лічачы, што Ганніная сумота ад мужавай нявернасці і грубасці.
Ды адным вечарам, калі зайшоў на хвіліну-другую праведаць пакінутых Міндоўгам жонку і дзяцей, каб запытаць, што ім трэба (не пацікаўся — усе яны, адданыя Навагародку, сціплыя, абыдуцца нават акрайчыкам хлеба і вадою), адразу ж убачыў: і манашна засяроджаныя, богавыяўныя Ганна і Войшалк, і заквітнелая дзявоцкасцю Данута ўзрадаваліся, што ён завітаў.
Пакаёўка падала яму прысланага Міндоўгам нямецкага піва — зразумела, крыжацкага падарунку, яго, пачакаўшы калі асядзе густая белая пена, ён пачаў пацягваць маленькімі глыткамі з пакоўнага шклянога келіха толькі адзін; гаспадары ніякіх моцных напояў не ўжывалі, а ён, Усяслаў, не вельмі ўжываў нямецкае піва з-за гор-
касці, бо калі што з хмельнага і пацягваў, дык свае п’янкія, але не згарчэлыя медавухі і настойкі.
— Баярын,— паважліва, канечне ж, найперш дзеля дзяцей прамовіла Ганна, седзячы насупраць яго ў крэсле, накрытым мядзведжай скураю, як і заўсёды, амаль невясёлая, але цяпер, здаецца, не замаркочаная глыбока.— Я тады не сказала табе ўсяго, пра што мне трэба было пагаварыць з табой. Яны,— хітнула галавой на сына і дачку,— рашылі, каб мы пра ўсё пагаварылі разам. Учатырох. Ты згодзішся на гэта?
— Твая воля, княгіня,— Усяслаў мог падняцца і схіліць галаву, як і трэба пры тым, калі гаворыць з падуладным уладарыня, але цяпер ён не падхапіўся і не пакланіўся, ведаючы, што гэта можа выглядаць занадта гулліва, нават нібы з насмешкай, паколькі Ганна і яе дзеці тут, пад яго абаронай, таму ён толькі са згодай хітнуў галавою.— Паслухаю і адкажу, калі змагу адказаць на ўсё.
— Мы хочам пагаварыць з табой, дарагі наш чалавек, па-свойску. Пра тое, што нам баліць, што, здаецца, і цябе захвалявала. Ты згодны?
— Калі вы, трое, рашылі заадно, дык хіба я, адзін, магу супрацівіць вам? — усміхнуўся ён, адчуваючы, як крыжацкае піва паспакуснаму лагодна лепшыць настрой, аслабляе, супакойвае натруджанае цела, заклікаючы, каб ён глытнуў яго і яшчэ. Было, і ён, Усяслаў, прыкладаўся да хмельнага пітва, дык ужо ведаў, якая гэта спакуса, якое прагненне — піць больш і больш, забывацца пра ўсё гораснае, весялець, a то і спяваць, скакаць, дурніцца, каб штосьці неразумелае выплехнуць са сваёй душы, асвяжыцца, але каб назаўтра прачнуцца не з палёгкай, а са змрочным настроем і з загадам сабе: болей хмельнага не піць! Суцяшэнне, уцеха яно, але і зло вялікае! Колькі з-за хмелю і п’янства глупстваў нагаворана, тайнаў выдадзена, найлепшых намераў загублена і выдатных розумаў знішчана! Вялізная сіла — моцныя напоі, але трэба ўмець імі карыстацца! Умееш — шмат дасягнеш; не здольны, свінееш ад іх — лічы, і сам прапаў, і справу сваю загубіў! Ды не толькі сябе і ўсё сваё лепшае, але і сваю сям’ю, радню, найлепшых сяброў, якіх у рэшце рэшт застаецца няшмат, але якім з-за твайго дачаснага змарнення альбо знікнення бывае вельмі цяжка!
— Мы,— кіўнула Ганна на дзяцей,— ужо які час надумаліся перамовіцца з табой пра наша самае патаемнае. У той вечар ты быў радасны, вясёлы, дык я не хацела азмрачаць твой настрой, адклала важную размову на пазней. Скажу шчыра, Усяслаў: я, Войшаль і Данута нейкі час не разумелі князя Ізяслава і цябе. Калі, царства яму нябеснае,— перажагналася,— загінуў на Галіцка-Валынскай зямлі апошні ваш княжыч, мы ўсе трое, перамовіўшыся, рашылі: пасля смерці Ізяслава ты абвясціш на вечы яго апошнюю
волю — запрасіць на пасад у Навагародак Войшаля. Але князь і ты выбралі Мендога. Даруй, дарагі наш чалавек, але мы спачатку на цябе вялікую крыўду мелі. Алі ж пазней разабраліся: Навагародку цяпер патрэбен не малады, а сталы, як кажуць, мацёры воўк, каб праз яго хцівасць, лютасць і спрьіт падуладзіць Літву і амацаваць новае гаспадарства. Усё выйшла па-вашаму: Мендог, канечне, не без посвару, боек, прывёў да вас Булевічы, Нальшаны, Упіту, Дзяволту, аблажыў аўкштайцаў і жамойцаў. Многім, надта сынаўцам Таўцівілу і Эдзівіду ды іхняму дзядзьку Выкінту, гэта не падабаецца, яны не хочуць быць пад Мендогавай, а гэта значыць, і пад вашай рукою, яны хочуць бачыць свой патомны час іншым, незалежным, дык змаўляюцца, бунтуюць, наклікаюць чужую сілу, алі ж вы з Мендогам ужо, здаецца, не выпусціце іх з аблогі...
Усяслаў, пакручваючы келіх з недапітым пітвом, уважліва слухаў, чакаючы прызнання пра тое, што так занепакоіла Міндоўгавых дамоўцаў.
— Скажы, Усяслаў, праўду: ты не асцерагаешся ўжо Мендога? — пільна зірнула яму ў вочы Ганна.— He насцярожвае цябе тое, што ён як бы парушае сваё слова, спрабуе выйсці з-пад тваёй волі і волі навагародцаў? Ці не пачаў ён дбаць найперш пра самога сябе, пра сваю не абмежаваную вамі ўладу?
— Запыт твой, княгіня, няпросты,— усміхнуўся,— на яго лёгка не адкажаш. Ды ў ім, у тваім запыце, ёсць ужо вялікая доля адказу.
— Ну, а калі наш запыт для цябе не навіна, дык што ты думаеш рабіць? — занепакоілася Ганна.— Для цябе ж не сакрэт: Мендогу з яго характарам няможна даваць вялікай волі! Як толькі набярэ сілу, ён зажадае з наёмнага князя стаць валадаром!
— Ведаю,— коратка адказаў ён^
— Ты чакаў, што ён гэтак борзе пераменіцца?
— Характар, звычкі, здольнасці, думкі і ўчынкі князя Мендога князь Ізяслаў, а з ім я ўведалі ўжо даўно. Так што, княгіня, нішто цяперашняе для мяне не новае.
— I цябе гэта не п^лохае? — нібы здзівілася Ганна.— Мендог можа стаць апастатам да Навагародка!
— He велмі.
— А нас, Усяслаў, гэта палохае. Велмі!
Ён добра разумеў іхні непакой, меў свае турботы ва ўсім гэтым, але не намагаўся настройваць дамоўцаў на Мендога.
— Ён, калі ўслед за бацькам мацней сціснуў за горла ўсю Літву, насеў на аўкштайцаў і жамойцаў, заварагаваў, можна сказаць, з усімі
' Патомны час — будучыня.
Борзе — хутка.
Апастат— вераадступнік.
літоўскімі князямі,— Ганна, як было відаць, хацела і выгаварыцца, і нібы патлумачыць яму тое-сёе.— Ды ён добра ведаў: прыпячэ — ён, мы знойдзем абарону, прытулак у Навагародку. He раз і не два ратаваліся мы ў вас. Без вашых дружын ён не толькі не ўзвысіўся б, але і не ацалеў. He яго, а ваша сіла стрымлівае Таўцівіла і Выкінта, адкінула з гаспадарства Данілава войска, змушае лічыцца з вамі Полацак і Ноўгарад. Ды і крыжакоў заадно. А цяпер?..
Усяслаў, апусціўшы галаву, пахіляў, пакружыў аспакайнелае піва ў келіху ды больш не адпіў ні глытка. Па-ранейшаму не спяшаўся гаварыць, заглыбліваўся ў свае думкі, што ў многім супадалі з Ганнінымі, а гэта значыць, і з Войшалкавымі і Дануцінымі.
— Ён, калі пасвяціўся ў католікі, займеў ласку крыжакоў і Папы рымскага, вашай сілай разарваў Данілаў абруч і змусіў Данілу адступіцца, палічыў найперш сябе пераможцам! Вялікая ўлада закружыла яму галаву! — вяла далей сваё Ганна.— А калі крыжакі далі яму свой моцны вайсковы атрад, ён з’ехаў з ім у Руту і загардавусіўся: цяпер ён не будзе кланяцца табе, цяпер ты, Усяслаў, хто пасадзіў яго на навагародскі пасад, едзь туды на паклон яму!
Усяслаў гэтыя вясну і лета колькі разоў быў там, у Руце, па сваіх ваяводскіх клопатах, дык адчуў і бачыў, як там паводзяцца, што робяць Міндоўг і крыжакі. Многае з таго яму не спадабалася, нават пакрыўдзіла і абурыла, але ён пакуль што не даў волі сваім пачуццям і змаўчаў пра многае на Радзе, каб не павярнуць радцаў супраць Міндоўга.
— Крыжакі ёсць крыжакі, княгіня,— падаў ён голас.— Яны, калі трэба ім, будуць вартаваць, узвышаць яго, але калі ён не дагодзіць, то могуць борзе сцяць галаву!.. А вось Навагародак ёсць Навагародак. Мендог як раней не мог ступіць кроку без яго, так і цяпер далёка не адыдзецца. Крыжакі не мелі, не маюць і не будуць мець ніякага інтарэсу мацаваць Навагародска-Літоўскае гаспадарства, нашага вялікага князя, хто б ім ні быў. У іх іншы, свой, хцівы замысел. Яны за сваю падмогу дорага возьмуць, аж да таго, каб нас загнаць у свой статак, мець нас за рабочыя рукі для іх, уладароў. Калі Мендог не разумее ўсяго гэтага альбо перагуляе, ён сам накліча на сябе вялікую бяду. Калі нават ацалее, то саступіць вяршынства іншаму, таму, хто ў нашым запасе...
— Я, Усяслаў, жанчына, як люд кажа, баба з курыным розумам, усяго вашага вышэйшага не магу спасцігнуць, але цяпер, пачуўшы тваё слова, уздыхаю вальней: ты добра вядзеш лінію князя Ізяслава, ты, як пры Батызе той...
— Аталык Субедэй,— падказаў маці Войшалк.
— Во, як той мудрэц і палкаводзец.
— Дзякуй, княгіня, але не захвальвай,— прамовіў ён.— Выбачайце, княгіня, і вы, княжыч ды княжна,— схіліў галаву,— я не
магу нават вам на вашу шчырасць адказаць усёй сваёй шчырасцю. Праўда, я спаўняю тое, што мне наказаў князь Ізяслаў. I пакуль што ўсё ідзе па-нашаму. Нялёгка цяпер, борзе, можа, яшчэ пацяжэе, бо Даніла ніколі не змірыцца, што Навагародак не толькі выйшаў з-пад яго рукі, але і сам адзяржаўліваецца, ды будзем стаяць на нагах моцна. Калі нават Даніла скорыць нас на нейкую часіну, дык ужо надоўга не ўтрымае. Сам Яго Вялікасць Гістарычны Шанец паспрыяў нам пайсці сваім шляхам і іншых павесці за сабою! Супакоены гэтымі маімі словамі?
— Беражы цябе Бог! — перажагналася Ганна, а ўслед за ёй зрабілі тое ж Войшалк і Данута.— 3 табой зусім не страшна, з табой большая вера ў шчаслівую патомнасць.
— Думаю, мы з княжычам Войшалем яшчэ па-мужчынску не раз пра ўсё гэта пагаворым,— Усяслаў падміргнуў бледнаму, але ўважліваму і глыбакадумнаму свайму выхаванцу.— Ці не так, княжыч?
Той прыязна, але хітравата ўсміхнуўся ў адкгіз.
— Будзем, дзеці, маліцца за здароўе і моц баярына Усяслава,— зноў набожна і пачціва да яго асяніла сябе крыжавым знакам княгіня Ганна.— Мы з Навагародка не выедзем, наша крэпасць і апірышча — туг. Мы, калі трэба будзе, згодныя нават стаць Мендогавымі заложнікамі для навагародскіх Рады і веча...
— He гавары так, княгіня, калі ласка,— папрасіў ён.— Пакуль я жыву, вы мелі і будзеце мець Навагародак за свой дом. Ды і навагародцы вас велмі любяць, заступяцца ў цяжкі час.
— Дзякуй вялікаму Богу,— зноў не ўтрымалася ад жагнання Ганна,— што блаславіў ён, Усявышні, наш Навагародак!
4
У грыдню, дзе раней прымаў радцаў, просьбітаў, скаржнікаў і гасцей князь Ізяслаў, а цяпер тут сустракаецца з людзьмі найбольш ён, Усяслаў, без запросін (на гэта маюць права два дзяржаўцы: дворскі і галоўны віж) зайшоў баярын Голуб — на гадоў дзесяць старэйшы, знешне смешнаваты, бо залішне таўсматы, але спакойны і разважлівы, з патаемнай усмешкаю і з пільным зазіраннем у вочы, ад чаго некаторыя ажно ніякавеюць: зазірк гэты няпросты, з намёкам ці з папярэджаннем. Яны ж, Усяслаў і Голуб, амальяк браты, разумелі адзін аднаго з паўслова, служаць Навагародку аддана і сумленна.
Закняжыўшы тут, Міндоўг зажадаў, каб Голуб найперш перадаваў навіньі яму, як некалі князю Ізяславу. Голуб не адмовіўся, заходзіў да новага ўладара са звесткамі, але, бывала, перадаваў не ўсё, тое-сёе, самае свежае і важнае, прызапашваў для Усяслава.
Міндоўг хутка адчуў гэта, пакрыўдзіўся і ўпотай завёў свайго віжа над імі, але яны амаль тут жа выкрылі гэта і завялі з наглядачом сваю гульню.
Голуб — сярэдняга росту, чарнява-сівы, у мяккіх ботах, у апушчаных на іх чорных портках, у белай кашулі і ў сіняй безрукаўцы,— зайшоўшы ў грыдню, усміхнуўся:
— Печален есі, ваявода?
— Задумаўся,— адказаў таксама з усмешкай Усяслаў, прыпадымаючыся і падаючы руку даўняму сябру-аднадумцу, хітнуў галавой: прысядзь, адпачні.
Смуглявы, вусаты і барадаты Голуб сеў, выцер хусцінкай пот з высокага і маршчыністага лоба.
— Душой адчуваю: прыйшоў з важнымі звесткамі! — прыязна зазірнуў у вочы госцю Усяслаў.
— Душа твая чуйная,— Голуб аправіў далонню пышныя вусы і бараду.— Ад яе нічога няможна ўтаіць!
— Ды па вачах відаць, што маеш нейкія навіны.
— Вывучыў ты ўжо мяне велмі. Многіх магу падмануць, абвесці вакол пальца, а вось цябе — не. Цябе толькі Расціслаў з Раксанаю змаглі неяк ачмурыць!..
— He кажы,— вінавата махнуў рукой Усяслаў, з сорамам успамінаючы, як у свой час, калі былы іхні дворскі хацеў пачапіць яму на шыю сваю дачку-распусніцу, дык, сапраўды, тыя шэльмы ачмурылі яго як падшыванца!
— А навіна мая не велмі вясёлая, пасаднік...
Пасаднік — служба, якую дае князь даверанай асобе ў падлеглай зямлі, але тут, у стольным Навагародку, дзе княжыў Міндоўг, яго, Усяслава, называлі пасаднікам таму, што бачылі: уладарца тут найперш ён, а не Міндоўг, нават і тады, калі той заязджае са сваёй Руты сюды.
— Скончыўся час на вясёлыя навіны для нас,— уздыхнуў Усяслаў,— Зноў, мабыць, трэба чакаць няпрошаных гасцей?
— Так. На Літву ідзе Таўцівіл. У яго палку — дружыны Данілы Галіцкага і дзядзькавы, Выкінтавы, воі. Полаўцы, яцвягі. Рухаецца начамі, удзень хаваецца ў лесе.
— Хоча напасці на Руту знянацку, як і некалі, калі Мендог ледзьледзь не трапіў у яго рукі сонны, калі ўцёк да нас у сподніках і толькі з адным ботам.
— Дык што будзеш рабіць: перасцеражэш Мендога ці не?
— А ты што думаеш?
— Я за тое, каб яго правучыць ужо крыху. Займеў крыжацкі атрад, дык гардавусам вялікім стаў! Аскірзвацца пачаў Навагародку! Можа, няхай крыху паганяе яго сынавец?!
— А ці варта даваць вялікую патолю Таўцівілу? — задумаўся
Усяслаў.— He паслухаў нашага пасла, зноў кідае дзёрзкі выклік нам!
— Што ж, ты ацэньваеш усё глыбей,— згадзіўся з ім Голуб.— Інтарэсы ўсяго Навагародска-Літоўскага гаспадарства вышэй за нашы пачуцці. Вядзі дружыну, правучыце налётніка! Каб не толькі ў яго, але і ягоных натхніцеляў усё ўсярэдзіне аж задрыжэла! Каб не панадна было адкалоць Літву ад Навагародка!
— Ад гэтай панаднасці цяжка ўжо засцерагчыся,— пахітаў галавой Усяслаў.— Усе суседзі схамянуліся, што праваронілі рывок Навагародка: Галіцыя, яцвягі, Мазовія і Куявія, Жамойць, Полацак, Ноўгарад!.. Таму хочаш ці не хочаш, а трэба было Мендогу разрываць кааліцыю і саюзіцца з крыжакамі.
— He ляжала і не ляжыць у мяне да іх душа, Усяслаў,— уздыхнуў Голуб, перажагнаўся.— Дзякуй Богу, што ты здолеў іх, нахабнікаў, выпіхнуць з Навагародка ў Руту.
Тыя не вельмі жадалі пакідаць горад, ехаць у лес і балота, але Усяслаў настояў: добра ўмацаваны Навагародак мы абаронім і самі, а вы аберагайце Літву! Здаліся, але захацелі падацца ў Руту не адны, а з князем, каб уехаць туды і бавіць час пашанотна. Там, як даходзяць чуткі, буяняць, але, як кажуць, далоў з вачэй — з сэрца вон! Каб былі тут, то непазбежнымі былі б іхнія сутычкі з тутэйшымі дружыннікамі, якія не сцярпелі б чужой пыхі, здзеку са сваіх веры і звычаяў. Хоць крыжакоў доўга наводшыбе не ўтрымаеш: калі яны даб’юцца, каб Міндоўг каранаваўся на караля, то вернуцца і атабарацца тут, каб трымаць пад сваім пільным назіркам найперш пагрозны для іх і іншых Навагародак. Так што наперадзе ўсё новыя клопаты і турботы, узброеныя сутычкі і баі. I сюды прыйшоў час войнаў, і найперш яны пакажуць: устоіць Навагародак як вольны горад, як сталіца дзяржавы альбо не, загібее, як, скажам, амарнеў тар вялікі і слаўны горад, як Кіеў. Хто той цяпер? Акраіна Залесся , дзе сядзіць залескі пасаднік.
— Здаецца,— дакрануўся да яго рукі Голуб,— ты высока адарваўся ад зямлі думкамі, Усяслаў?
— Успырхнуў і стала аж вусцішна ад вышыні,— адказаў ён з жартам.— Няможна не задумацца: а ці вытрываем мы гартунак войнамі? Ці не забурчыць рана-позна люд: нам не трэба такой дарагой волі, нам патрэбны мір, лад і хлеб! А для гэтага мы згодныя і далей гнуцца перад Данілам!
— Воля, дружа, усюды і ва ўсіх не танная. Больш — разумныя і годныя ідуць часамі дзеля яе нават на смерць!
— Ідуць. Ды ў нашага люду мала гэтай годнасці.
— Мала ў старых — болей будзе ў маладых. Думаю, вы з кня-
Уладзіміра-Суздальская Русь.
зем найперш пра іх дбалі, каб яны не былі статкам авечак і бараноў, а дзяржаваю! А што да Таўцівілавага паходу, дык ён, канечне ж, не апошні. Трэба неўзабаве чакаць тут і Данілавы палкі. Ён злы на нас не менш, чым на манголаў, толькі на ражне бачыць нашыя саперніцтва і волю. Ды, бачыш, і жамойцкія кунігасы заварушыліся, палезлі ў бойку!
— Таўцівіла і Выкінта мы супакоім,— сказаў Усяслаў.—А вось Данілу, баярын, трэба мацней аслабляць знутры. Трэба яшчэ болей настройваць супраць ягоных баяраў Арзузовічаў, Малібогавічаў, Клімятаў, Судзіслава і Дабраслава. Hi на якія дары не трэба скупіцца.
— Ды падкідваем жарку, сеем там крамолу і бунт супраць Данілы, але, на жаль, у яго не слабая рука... Брат яму велмі верны, сыны падраслі, з венгерскімі каралём замірыўся і парадніўся, з Мазовіяй пасябраваў, з крыжакамі загульвае, як і Мендог, дакляруе ім схіліць галаву перад рымскім Папам!.. Найлепшае было б для нас выйсце, каб счубіць яго з манголамі, каб з тымі паклаў сваю сілу!
Сабраўшы дружьіну,— да пажылых, абабітых ужо і вынослівых вояў дадалі маладых, яшчэ амаль бязвусых,— Усяслаў прывёў яе ў лясную, пазанёманскую глушэчную Руту.
У крэпасць іх упусцілі, а вось шлях у княскі хорам Усяславу перагарадзілі два крыжакі, альбо, як яшчэ іх называлі, тэўтоны — рослыя, рыжа-рабаціністыя, у ботах, белых плашчах, пад якім у кожнага мог быць панцыр, у капялюхах, паверсе якіх у абодвух красавалася паўлінавае пер’е — адзнака баявых подзвігаў і знатнасці.
Упершыню за апошнія дзесяць гадоў яму, Усяславу, не дазволілі па яго волі зайсці да князя.
— Я навагародскі ваявода,— абурана, але спакойна па-нямецку патлумачыў ён.— Я маю права заходзіць да князя ў любы час.
— Дас гэхт ніхт,— пачуў таксама рашучыя, але стрыманыя словы ад таго, што стаяў злева.
— Кажу ж, мне можна. Па грамаце, якую князь падпісаў з нашай Радай.
Крыжак-прамаўлянец паўсміхаўся, але ўбачыўшы, што сюды набліжаюцца насцярожаныя Усяслававы сотнік і дзесяцкія, павагаўся, а пасля супакоіў: 2
— Вартэн зі аўф міх, іх коммэ зофорт цурук .
' Нельга (ням).
Пачакайце мяне, я хугка вярнуся (ням.).
I, павярнуўшыся, паказаўшы на спіне свайго плашча вялікі чорны крыж, падаўся ў хорам. Усяслаў адчуў: не тое што няварта, але няможна яму чакаць, ён смела адпіхнуў другога вартаўніка і ўслед за першым падаўся ў знаёмы хорам, адтуль — у княскую святліцу, адкуль цяпер чуліся вясёлыя галасы.
Паколькі першы крыжак дзвярэй за сабой не зачыняў, дык Усяслаў адразу ж за ім трапіў туды. Там, пасярод пакоя, красаваўся накрыты белым абрусам стол, на ім — бутлі з віном і півам, конаўкі, келіхі, смажаныя птушыныя і заечыя тушкі, рыба, розная зеляніна. За сталом расселіся Міндоўг, побач — светлавалосая, танклявая, але хораша высакагрудая, як было відаць, цяпер п’янаватая княгіня Ганна, жонка булевіцкага Вышымота (Міндоўгавы і яе ногі былі па-любоўніцку пераплеценыя пад сталом), абапал іх важна трымалі галовы, санавіта пасміхаліся крыжакі: памочнік вялікага магістра, працэптар Дома Тэўтонскага ў Лівоніі і Прусіі Андрыс Штырэ ў скураным жупане, крыху памятым раней панцырам, а ў белай сутане з крыжам на грудзіне епіскап кульмскі, брат Гайдэнкрайх Сільверт — рыцар, папскі любімец, які кожны год паломнічае ў Рым, выслужваючы сабе легацтва — пасольства—у Лівоніі і Прусіі. Гэты Сільверт вёў тут, у Руце, хітрую работу: навучаў на свой лад Міндоўга, дакляруючы яму каралеўства, калі ён не толькі будзе служыць Рыму, але і дазволіць пачаць акаталічваць Літву, заснаваўшы тут біскупства, а заадно, канечне ж, як і Штырэ, пільна за ўсім тут сачыў. За Навагародкам таксама.
Першым заўважыў рыцара-ахоўніка дзябёлы рыжун Штырэ, прыгледзеўся, а калі ўбачыў і рашучага Усяслава, дык насупіўся — значыць, занегадаваў. Гэта заўважылі Сільверт і Міндоўг, павярнулі галовы — першы напусціў на павекі калматыя бровы, а другі сумеўся, нібы праглынуў вясёлую ўсмешку, што дагэтуль блудзіла па яго твары, і тут жа, як заўважыў Усяслаў, вызваліў сваю нагу ад Ганнінай. Тая, Міндоўгава каханка—блакітнавокая красуня ў сіняватым сарафане і ліловай блузцы — азірнулася і раптоўна быццам папярхнулася, сцялася, здаецца, не ведаючы, дзе ёй дзецца.
— Заходзь, ваявода, садзіся з намі,— схамянуўся Міндоўг, пляснуў далоньмі, а калі заявіўся пакаёвы, загадаў: — Конаўку, свежаніну баярыну Усяславу.
Усяслаў нахілам галавы павітаўся з усімі, пасля ступіў бліжэй да Міндоўга:
— Дзякуй, князь. Я не галодны. Нам трэба пагаварыць.
— Садзіся, пі, еш і гавары,— знарочыста перад сваімі гасцямі падбадзёрыўся той.
— Мне,— ён не сеў,— трэба пагаварыць з табой сам-насам, як з Гаспадаром.
— Гэта — мае... нашы сябры!
— Ведаю. Але мне маё, ваяводскае, трэба сказаць найперш табе. А ты пасля сам глядзі, што і як табе рабіць,— настояў Усяслаў, але так, каб і свайго дабіцца, і Міндоўга перад крыжакамі не прынізіць: тыя ўважліва за ўсім назіралі. Тым больш за ім, каго яны асцерагаліся і не любілі за вялікую ўладу на гэтай зямлі, што была ім вельмі смачная і жаданая.
— Выбачайце, шаноўныя госці, паслухаю ваяводу,— Міндоўг, крэкчучы, нялёгка падняў з мяккага, накрытага мядзведжай скураю крэсла сваё насычанае пітвом і ежаю цела, пахістаўся ў суседні пакой. Усяслаў, зайшоўшы за ім, шчыльна зачыніў за сабой дзверы. Сталі каля акна. Абодва рослыя, плячыстыя, за пяцьдзесят гадоў, але яшчэ здаровыя і дужыя мужчыны.
Міндоўг—зузлахмачанымі рыжымі валасамі і барадой, у мяккіх ірховых (замшавых) ботах, у сініх нагавіцах і белай кашулі —скрыжаваў на грудзіне моцныя рукі і ўсміхнуўся:
— Вскую зол велмі?
— He зол, а печален есі.
— Бачу,— Міндоўг ухмыльнуўся.— Як і ведаю: вам я не падабаўся і не падабаюся, але патрэбен! Да першай аказіі!
— He задзірайся, Мендог,— пачаў ацвярожваць яго Усяслаў.— Я прыехаў не дакараць, а пагаварыць.
— Ды па вачах тваіх відаць: дакараеш! Так, я дагаджаю ім,— Міндоўг махнуў-дзюбнуў вялікім пальцам сабе за плячо, на дзверы.— Паю-кармлю, нават лісліўлю перад імі. Больш, чым некалі перад князем Ізяславам і табой! Я... мы з табой,— зашаптаў на вуха,— павінны іх, вучаных і прамудрых, абдурыць! I мы не пальцам робленыя! У пушчы жывём, як ваўкі і мядзведзі, але свет далёка бачым! He! — Міндоўгаў голас-шэпт напоўніўся злосцю і помстай.— Я не забыў, што некалі гаварыў пра іх мне бацька. Я не забыў, што ён хацеў пасаюзіцца з Полацакам, з Ноўгарадам, сабраць вялікую сілу і скінуць іх, няпрошаных гасцей, у мора! Ды яны ўведалі пра гэты замысел, майго бацьку перахапілі дарозе з Ноўгарада, глуміліся над ім, а пасля ўмярцвілі ў падвале , а крыху пазней палацескага князя атруцілі перад яго паходам на іх . Усё гэта,— пастукаў сабе і па грудзіне, і па лобе,— джалам засела мне!
— Верыў і веру гэтаму,— памякчэў Усяслаў.
— У мяне была, ёсць і будзе славянская душа! Да канца дзён маіх!
— Хопіць пра гэта,— папрасіў Усяслаў.— I сцены вушы маюць.
— Я ім,— ухмыльнуўся Міндоўг,— на паперы “аддаю” тыя землі, што ні мае, ні вашы!
' У 1214 г.
2У 1216 г.
— Але і ў гэтай гульні трэба не перагульваць, Мендог. Яны будуць перціся туды ад твайго імя, настройваць супраць цябе тамтэйшых. Тым больш, што яны хочуць выцясніць на тых землях веру бацькоў і дзядоў каталіцызмам. Як і тут, у тваёй Літве, дзе яны хочуць мець сваё біскупства.
— Я ім даклярую і гэта. Але калі і заявіцца тут касцёл, біскупства, то я зраблю ўсё, жывата свайго не пашкадую, каб яны былі не за Рыгаю! Біскупа я выберу сам, ён будзе пад маёй пятою! Гэтага ліса Сільверта я ўлагоджваю, заварожваю абяцанкамі, ды ён тут не заверхаводзіць! Але пакуль што няхай спрыяе мне на маю рыжую галаву начапіць каралеўскую карону! Тое, што і трэба Навагародку! Заступніцтва Папы!
— Кажу ж, запынім гэтую размову,—рашуча запатрабаваў Усяслаў, паколькі ў падпітага Міндоўга язык развязаўся звыш меры.— Ёсць немалая для цябе турбота.
— Замутня ў Навагародку?
— He. Навіны з Жамойці.
— Навіны адтуль вядомыя,— зморшчыўся, махнуў рукой Міндоўг.— Выкінт і Таўцівіл праседжваюць ночы і кумекаюць, як асадзіць, a то і забіць мяне.
— He толькі кумекаюць. Яны спажылі тое, што ты цяпер асеў тут, у сваім былым стольцы, дык Таўцівіл зноў робіць на цябе выцечку . Борзе чакай яго каля Руты.
— I з вялікай 2сілаю ідзе?
— 3 харугвайз: Данілавы полаўцы, яцвягі, Выкінтавы воі.
— Лупежнік!
— Страшней. Сам ведаеш: воўк кожны год ліняе, але нораву не мяняе. Іхняя выцечка — новая спроба разлучыць Навагародак і Літву. Як ты кажаш, цябе забіць, а вяршэнства на Літве аддаць Таўцівілу.
— Знаю. Ды зноў уведваю пра такое не ад сваіх віжавых! — скрывіўся Міндоўг.— Вушлы гэты твой Голуб, дападныя яго віжавікі! Недарэмна ты не саступаеш іх нават мне!
— Прывык, каб табе ўсё саступалі! — пажартаваў Усяслаў.— Мы — уладу над Навагародскай зямлёю, Вышымот — сваю маладую жонку!
— Я не распуснічаю з ёй, як лічыце вы ды мая жонка. Я любоў вялікую да яе маю. Меншае яе дзіця — маё. А жонку сваю нарачоную, любіміцу вашу, я не кахаў і не кахаю. Яна — мяне таксама,
Выцечка — ваенная вылазка.
з Харугва — вайсковая сіла да ці і болей тысячы воінаў.
Рабаўнік.
хоць дзяцей нашых любіць велмі. Прашу: не замінай мне пажыць па-чалавечаму хоць у адным, у каханні!
— Што ж, няхай духоўныя пропаведзі табе гаворыць Сільверт, хоць, як бачу, таксама гуляе з табой, глядзіць на твае любошчы скрозь пальцы. А мы давай гаварыць пра Таўцівілаву выцечку.
— А я цяпер велмі яе не баюся,— сказаў Міндоўг.— Даручу правучыць жаўтароціка швагру і сыну яго, Траняце. Яны не меней, як я, не любяць Таўцівіла і яго дзядзьку з Твырымета. А гэтыя,— кіўнуў на святліцу,— няхай прыкрыюць. А ты сваю сілу трымай у патайным запасе. Яна спатрэбіцца для іншага, для таго, дзеля чаго ты павінен быў ужо даўно яе ўжыць...
— Усяму свой час!
— А цяпер надышоў ён?
— Надышоў.
— Нарэшце! — усцешыўся Міндоўг.— Зразумеў, што дарэмна ты некалі пашкадаваў Таўцівіла і Эдзівіда, выпусціў іх жывымі з Руты! Каб дазволіў мне патапіць іх, як шчанят, дык мы цяпер менш мелі б клопатаў!
Міндоўг выгаворваў яму праўду: сапраўды, ён, Усяслаў, выратаваў Таўцівіла і Эдзівіда. I не адзін раз, а двойчы. Спачатку ўбярог тых гадоў пяць таму, калі яны напалі ўночы на Руту і ледзь не схапілі Міндоўга сонным; без бою вызваліўшы Руту, ён, як ні прасіў Міндоўг расправіцца з нявернымі сынаўцамі, адпусціў іх жывымі і здаровымі. Пазней, калі Міндоўг ужо сеў на пасад у Навагародку, прыкінуўся, што дараваў тым і нават нібы маецца даць ім намесніцгва на Літве, аднаму і другому зноў пагра^ала смерць. Міндоўг “даверыў” Таўцівілу і Эдзівіду паход па лупы на Смаленск, а ўслед паслаў забойцаў. Дык вось, ведаючы Міндоўгавы хітрыкі, Усяслаў перасцярог задаволеных яго пляменнікаў, і тыя зноў ацалелі. Канечне, як разлічваў Усяслаў, для іхніх, навагародскіх, інтарэсаў, пра што Міндоўг не павінен ведаць нічога...
— ‘Трэх вялікі — жыць і кіраваць вераломна!” — прыпомніўперадражніў Міндоўг колішнія ягоныя словы.
Усяслаў змаўчаў. Нібы вінавата.
— Цяпер бачыш: крывое дрэва не выпрастаеш,— павучыў той — Дабрата — часамі тая ж дурната! Без хітрасці, ашукі і кінжала ці мяча не абысціся. Так было, ёсць і будзе. Гэта твой любімы князь Ізяслаў удала спажыў тое, што манголы пабілі нашых усходніх і паўднёвых суседзяў, а нас не зачапілі, без аніводнай сечы далучыў да Навагародка нямала зямель, сабраў Навагародскае гаспадарства. Але ён ведаў: гэта — на кароткі час. Борзе, калі суседзі ажывуць,
Лупы — ваенная здабыча.
яны пойдуць сюды з вайною. Дык трэба будзе ўжо не столькі князьбудаўнік, колькі князь-ваяр. He менш ваяўнічьі ды бойкі, чым нападнікі! Вось і спатрэбіўся вам я, воўк з моцнымі нагамі і клыкамі!
— Што праўда то праўда,— падхваліў Міндоўга Усяслаў,—цябе ўжо многія проста баяцца. I яцвягі, і Мазовія з Куявіяй, і яны,— як нядаўна і гаспадар, махнуў указальным пальцам за плячо,— і Ноўгарад са Псковам, і Залессе, і Галіч з Валынню! На нашых тутэйшых, славянскіх, землях ты — палкаводзец вялікі, мудры дзяржаўны муж, гасудар! Можа, і першы станеш каралём!
— Ладна табе,— адмахнуўся той.— Што я без Навагародка?! Без цябе з дружынамі?! Во нават саплюк нападае!
— Я тады не прачуваў, што Таўцівіл гэтакі прагны да ўлады, што будзе гэтак па-здрадніцку наводзіць на сваю зямлю чужынцаў,— прамовіў Усяслаў і, канечне ж, не зусім шчыра вінавацячыся.
— Таўцівіл і не толькі ён для нашага гаспадарства будуць добрыя толькі тады, калі апынуцца ў магіле! — шчырасць (а гэта была неміласэрнасць) вырвалася ў Міндоўга.— Чым менш тут, на літоўскай зямлі, будзе князёў і князькоў, тым будзе лепш! I мне, і Навагародку! Так што, хрысціянскі міласэрца, не замінай мне вырываць княскія род за родам з каранямі! Я, калі з іх каму веру, дык толькі сваёй сястры і яе няшчаснаму сыну Траняце! I ты павер яму, прыблізь да сябе, аблашчы. Ён — наша падмога. Калі не цяпер, дык пазней.
—Я яго мала ведаю,— развёў рукі Усяслаў.— Але мне здаецца: ён велмі хітры. Глядзі, Мендог, не прагледзь выскачку маладога ваўка-самца, які чакае свайго часу, каб у нейкую хвіліну ўцяцца клыкамі ў горла пастарэламу вадару!
— He,— заступіўся за сястрыніча-л^бімца Міндоўг.— Ён, як кажуць злачынныя людзі, мой таварыш .
— Дай Бог, Мендог. Калі хоць адзін з князёў на Літве і ў Жамойці, апроч твайго сына, шчыры да цябе, твой памагаты, дык і гэта ўжо няблага.
— Ён люта ненавідзіць усіх маіх ворагаў: братоў Вышымотаў, Таўцівіла, Эдзівіда, Выкінта, Даўмонта,— зацешыўся той.— Праўда, з маім Войшалем велмі не сябруе.
— Вось я і баюся: каб ён гэтак жа ўпотай не вастрыў меч і на цябе! Нянавісць — страшная сіла.
— He,— зноў запэўніў Міндоўг,— ён верны мне. Але хопіць, затрымаліся мы з табой тут, хадзем да іх. Пасядзі з імі, выпі, паўсміхайся. 3 варонамі трэба каркаць варонай!
— He ўмею я гэтага і не люблю, Мендог.
' Тады слова “таварыш” азначала і паняцце “саўдзельнік.”
— Можаш і не любіць, але ўмей,— ляпнуў яго па плячы той, a калі вярнуліся да застолля, адразу ж перадаў, як бачылася, незадаволеным ад іх доўгай адлучкі крыжакам: — Ахрышчаны вамі мой сынавец ідзе вайной на ахрышчанага вамі мяне! Паколькі ён, католік, падымае руку на католіка, дык трэба яго правучыць, ці не так, сябры мае?
Крыжакі задаволена заўсміхаліся: біце адзін аднаго, схізматыкі, нашы тайныя ворагі!
5
Яшчэ перад Рутай Таўцівілавых вояў перастрэлі Міндоўгавы — усе не на зусім хутканогіх, але вынослівых конях, узброеныя коп’ямі, дубовымі дубінамі, у якіх былі ўрослыя камяні, лукамі, мячамі, у шоламах і з драўлянымі шчытамі-засланкамі, амаль усе, апроч знаці, у скураных даспехах.
Як любілі абодва непрыяцелі (звыклы літоўскі манеўр — раптоўныя набегі-ўцёкі і сутычкі ў лесе), і сённяшнюю бойку пачалі не ў полі, на прасторы, а ў сонечным, цёплым, пахкім ад смалы, травы і ягад сасняку, на дарозе і палянках, пры балоце, каб не адкрыцца, але многае ўбачыць, напасці знянацку, загнаць ворага ў твань альбо, калі прыцісне, самому надзейна ўратавацца. Сутыкнуліся, счапіліся ярасна (Таўцівілавы воі праглі ўлады і здабычы ў Літве, а Міндоўгавы не хацелі папусціцца і страціць сваё), ад бою аж затрымцеў лес: шмат было крыку, удараў доўбнямі, пікамі і мячамі, конскага храпу, але, калі, несучыся ўпагон, Таўцівілавы воі выскаквалі на луг (Міндоўг наўмысна заманіў непрыяцеля сюды, дзе трава была ўжо скошаная, складзеная ў стагі, каб не дапусціць таго да поля, дзе спела збажына), дык вось калі набеглыя ўдальцы апыналіся на прасторы, перад іншым узлессем па дарозе на жаданую Руту, то ўміг асаджвалі коней і шпарка паварочвалі назад, у лес: за лугам іх чакаў крыжацкі атрад, дзе і рыцары, і цяжкія коні былі ахаваныя жалезам; рыцары — а з імі былі Міндоўг і Усяслаў — у бой не ўступалі, чакалі свайго часу, каб уратаваць свайго былога магутнага ворага, а цяпер саюзніка Міндоўга, толькі, калі некаторыя Таўцівілавы коннікі ў запале выносіліся з лесу далёка на луг, то асобныя з іх, рыцараў, якія схаваліся за стагамі, білі са сваіх грозных арбалетаў па харобрых, працінаючы тых стрэламі з бронзавымі наканечнікамі наскрозь. Іншыя таўцівілаўцы, бачачы гэта, тут жа, нямеючы ад жаху, намагаліся знікнуць, схавацца ў лесе — цешачыся, рыцары палявалі на іх, як на зайцоў.
Наёмныя полаўцы, яцвягі, Выкінтавы воі, прачуваючы немінучуто пагібель, забываліся пра ўжо ўзятую і яшчэ дакляраваную плату, адхлынулі, час ад часу паказваліся толькі невялікія купкі, што, ма-
быць, перлі сюды пад гнеўным Таўцівілавым прымусам, але, прыкінуўшыся, што нічога не баяцца і слухаюцца незадаволенага хціўца на літоўскія землі, адразу ж уцякалі туды, адкуль выбеглі, а ўслед ім імкліва, амаль не заўважна для чалавечага вока ляцелі страшныя крыжацкія стрэлы і не менш страшны крыжацкі смех, здзекі.
Навагародская, Усяславава, дружына стаяла ў засадзе, у лесе за крыжакамі; па тым, якая сіла была ў Таўцівіла, як складвалася гэтая сутычка — адразу было ясна: гэта не пабоішча, а якраз сутычка,— навагародскім воям не было ніякай патрэбы не толькі мечаваць і кап’яваць, але нават паказвацца. Таўцівілаў напад быў загадзя асуджаны: ён, напад, быў захопніцкі, паслужлівы Выкінту і Данілу Галіцкаму. Нават ягоныя атрады разумелі: калі чым болей паб’е, пераможа Міндоўгаву раць Таўцівіл, дык гэта будзе радасць, поспех не толькі яму, але найперш Данілу Галіцкаму (Выкінт пацешыцца, што аслабіў альбо знішчыў найпершага свайго ворага, Міндоўга, але яму, Выкінту, ніколі як след не заўладарыць ні ў Літве, ні ў Жамойці, тым больш, што і ён ніколі не знойдзе належнай падтрымкі ў земгалаў і куршаў, у крыжакоў, прусаў, Куявіі і Мазовіі, у яцвягаў і ў Данілы Галіцкага, у Полацака, тым больш — у Смаленска, Пскова, Ноўгарада і ў Залессі, якія цяпер, пасля падзення Кіева, загарэліся славянскай ідэяй: для ўсіх ён — найперш Міндоўгаў вораг, зручны чалавек, якога можна спажыць, а пасля выкінуць як непатрэбную рэч. Можа, і сам Выкінт гэта добра ведае, але яму, мабыць, грэе душу маленькае: не абяссілю, не знішчу Міндоўга, дык хоць захаваю сваю ўладу тут, у Жамойці, на якую паклаў далонь яшчэ Міндоўгаў бацька).
Усяславу гэтая Міндоўгава ўцеха (знішчае свайго маладога, здольнага і самага небяспечнага суперніка на вяршэнства ў Літве), пацешка, радасць і здзекі крыжакоў над “дзікунамі” былі палыном, гаркатой на душу, але ён мусіў за ўсім назіраць, усё цярпець — тыя, каго цяпер білі і ганьбілі, маглі б супрацьстаяць сапраўднаму, бязлітаснаму і патомнаму ворагу — крыжакам, якія найперш выйграюць ад гэтай бязглуздай бойні. Ды што паправіш, калі ў жыцці ўсё мяняецца: сябра становіцца ворагам, вораг імкнецца ў сябры!..
— Ну, што я табе казаў?! — ахмялеў ад перамогі Міндоўг.— Гэтага жаўтароціка паб’юць нават мае слугі! Канец, яму ўжо ніколі не толькі не заверхаводзіць, але і не быць на Літве! Ён прайграў! — Бачачы, што ён непарушны, ухмыльнуўся: — Ты перажываеш за аднаго са сваіх любімцаў?
— Душа мая не весялуе, а плача, Мендог,— пахітаў галавой Усяслаў.
— Ты — святы! — ужо ганарыўся Міндоўг.— Але, павер, гэтую тваю святасць могуць не толькі не ўхваліць, але нават і не ўспомніць! Славяць таго, хто выйграе! Нават любой цаною! Таму,
давай будзем шчырыя, гэтая бітва перамагаецца мной, і маё імя занясуць у аналы гісторыі! He ты, а я — князь! Ваш наёмнік, твой слуга, але князь!
— Што ж, цешся, Мендог,— толькі такое змог прамовіць ён.
— Ладна. Ты сваё меў і будзеш мець,— супакоіўся Міндоўг,— Як ты лічыш: нам варта не толькі перамагчы, але і абняславіць Таўцівіла?
— Што ты хочаш гэтым сказаць? Тут жа дабіць таго?
— Хоць раз ды не адгадаў мае тайныя замыслы! — зарадаваўся Міндоўг, аж ад вясёласці і свайго рыжоцця заззяў, як новы залаты грош.— Я змушу яго запыніць свой уцёк, вярнуцца сюды і быць зганьбаваным перад усімі! Зразумеў?
— Цяпер даходзіць. Хочаш наладзіць павучальны двубой.
— Вось іменна — павучальны! I для Таўцівіла, і для яго наёмнікаў.
— А ці варта, Мендог, яшчэ болей цешыць крыжацкіх рыдзеляў? — ціха запытаў Усяслаў.
— На вачах усіх Таўцівілавага воя павінен пабіць мой вой,— упіраўся той.— Мне патрэбная поўная перамога і і^аб рэха ад яе пакацілася да Гарбоў , да Мазовіі і Варажскага мора , да Ноўгарада. I гэтыя, “сябры”, няхай адчуюць нашу моц!
— Ладна, спраўляй тое, што задумаў. Твайго воя, якога пашлеш на двубой, бадай, цяпер тут ніхто ўжо не адолее.
— I ты?
— Цяпер, думаю, не па сіле гэта і мне. Лоў — волат. Быка за рогі валяе, самы раз’юшаны жарабец перад ім цішэе.
Міндоўг павярнуўся ў іншы бок, да надзейнага і паважанага ім ваяводы Яўстафія, уцекача з залескіх зямель, які па-ранейшаму спраўляў вайсковыя клопаты тут, на Літве.
— Давай сюды непараненага палоннага з Выкінтавай дружыны,— загадаў таму князь.
Той перадаў гэта тысяцкаму, тысяцкі — сотніку, сотнік — дзесяцкаму, і досыць хутка да іх падвялі невысокага, русявага, ужо абяззброенага дзецюка са звязанымі на паясніцы рукамі, кінулі яго на калені перад Міндоўгам.
— Чаму такі недарослы? — паздзекаваўся той.— Князь Выкінт зусім слаба корміць? Заявіўся па здабычу тут, на Літве?
Той, апусціўшы галаву, маўчаў, чакаючы суровага прысуду. He мог не ведаць жорсткага Міндоўгавага характару, князевага жадання пакараць наёмніка.
— Ты разумееш крывіцка-дрыгавіцкую гаворку?
Гарбы — Карпаты.
Варажскае — Балтыйскае мора.
Небарака хітнуў галавой. (
— He калаціся, не будзеш сцяты ,— сказаў Міндоўг.— Зараз дадуць табе каня і ты не паедзеш, а панясешся ўслед за сваімі, каб борзе дагнаць ашалелага ад страху свайго верхаводу, князя Таўцівіла. Скажаш яму: я, Вялікі князь Мендог, гаварыў і гавару: ён і не палітык, і не палкаводца. Яму быць толькі блазнам пры Даніле альбо Выкінце. Сорам, ганьба гэтак няздольна даваць бой і гэтак бясслаўна прайграваць. Скажы: я міласціва дазваляю яму вярнуцца і правесці двубой. Няхай ён выбера свайго найдужэйшага воя, а мы падбярэм свайго. Пераможа ваш вой — мы вернемся ў Руту, не будзем праследаваць няўдалых і баязлівых, адужае наш — пойдзем за вамі ўпагон. Калі твой верхавода ведае, што такое княскі гонар, дык чакаем яго тут, на гэтым лузе.
Запалоненага жамойца паднялі з каленяў, развязалі яму рукі, падвялі да жвавага пярэстага жарабца. Праз хвіліну-другую той ужо пранёсся праз патаптаную сенажаць і знік у лесе.
— Думаеш, Таўцівіл вернецца? — запытаў Усяслаў.
— А мне гэта мала цікава,— махнуў рукой у скураной пальчатцы Міндоўг.— Заявіцца ён тут альбо не, яго вой пераможа альбо мой — я ўсё роўна пашлю за ім пагоню, сам пайду на Выкінтава гняздо і разбуру яго. Яны самі далі мне зручную зачэпку, каб нарэшце расправіцца з імі.
— Але ж ты даў перад усімі слова гонару! — амаль шэптам прамовіў Усяслаў.
Міндоўг толькі крыва, з ухмылкай зірнуў на яго:
— Я слова гонару стрымаю толькі перад Навагародкам, перад табой!
Прамовіў і адвёў вочы. Цяжкі і неміласэрны быў яго позірк, a гэта значыць, што страшнае ў ягонай душы было на Таўцівіла.
Усяслаў змаўчаў, але сам сабе толькі хмыкнуў: там, у глыбіні яго душы, было і патаемнае, тое, што яны яшчэ ў свой час задумалі з князем Ізяславам, там было месца і Таўцівілу-неслуху. Калі Міндоўг дзень і ноч для сваёй карысці марыць толькі пра адно: каб звесці пляменніка са свету, то ва Усяслававых думках ёсць для таго, маладога, здаровага, самалюбівага, і іншая роля...
— Калі ты не супраць, я ад’едуся, перагавару з Ловам,— уголас сказаў Усяслаў.
— Падкажы тое-сёе,— згадзіўся Міндоўг.— Ты яго некалі абняславіў у двубоі, дык цяпер, сёння, перадай яму сваю віцязеву славу.
Усяслаў не мог угадаць: паверне назад каня пераможаны і зганьбаваны Таўцівіл ці не асмеліцца вярнуцца, ведаючы, што яго князь-
Сцяты — тон, каму адсеклі галаву.
дзядзька можа падрыхтаваць яму і засаду-пастку, але ён ад’ехаўся ад Міндоўга, павабіўшы за сабой пальцам рослага князевага целаахсўніка Лова, які за апошнія гады з дужага малойца перарос у асілка.
— Помніш наш некалішні двубой?
— Добра помню, баярын.
— Дык вось я тады казаў табе: не засмучайся, што прайграў. Прыйдзе час — перамога і слава самі цябе знойдуць. Настройвайся — можа, борзе выедзеш на гэты луг проста дужым чалавекам, a павернеш з яго героем.
Лоў — плячысты, нібы ўкапаны на сваім таксама рослым кані, у скураных накаленніках і латах, з металічным (падараваным яму Усяславам) шчытом, з кап’ём і мячом, ужо з абшчаціненым ясным, маладым тварам — запытальна зірнуў на яго.
— Можа, борзе будзеш біцца ў двубоі на вачах усіх з Таўцівілавым воем,— патлумачыў яму Усяслаў.— He збаішся?
— Ды няма ў іх таго, каб можна збаяцца,— адказаў той.— Я і ўсіх крыжацкіх рыдзеляў з коней паскідаў.
— Г эта, хлопча, твая першая абмылка,—не зусім прыязна заўважыў яму Усяслаў.— У свае сілы трэба верыць, але ніколі не варта недаацэньваць суперніка. Ён можа выйграць калі не сілай, дык спрытам, хітрасцю. Значыць, трэба быць заўсёды пільным. У парыве прагі славы ці адчаю і слабейшыя могуць тварыць цуды, перамагаць гардавусаў.
Лоў пачціва змаўчаў.
— He забыў тое, што я гаварыў табе некалі пасля нашага двубою?
— He.
— Паўтары!
— Ды ўсё помню, баярын,— молада загарачыўся Лоў.— Я па тваёй той навуцы...
— Гэта другая твая абмылка!
— Галоўнае — выйграць міг удару кап’ём.
— He толькі.
— Ну, выбраць правільна тое месца, куды ўдарыць, якую сілу ўкласці, змусіць таго хіснуцца,—Лоў усміхнуўся.— Я пакуль што тут толькі аднаго чалавека асцерагаюся. Цябе. Іншых, кажу, не баюся.
— Мой час для рыдзельскіх двубояў прайшоў ужо, Лоў. Ды я, скажу табе шчыра, не слабы чалавек, разгінаў падковы, але не маю і не меў такой вялізнай сілы, як у цябе. А калі браў верх над такімі, як ты, дык найперш уменнем. Зразумеў, што я табе дзяўбу, як дзяцел?
— Зразумеў, баярын.
— Малайчына! Ніколі не лічы лішнім разумных і бывалых людзей паслухаць. А калі так, мая парада табе: сілай сваёй не хваліся, а беражы яе!
...Таўцівіл, мабыць, заірдзеўшыся ад пачутых Міндоўгавых слоў, вярнуўся. Скупіўся ў гурце на ўскрайку лесу і лугавіння, сочачы за імі пільна і насцярожана.
Ад Міндоўга выехаў, падаўся на сярэдзіну луга ваявода Яўстафій — як бачылася, і ад Таўцівіла адлучыўся таксама знатны вой. Яны сустрэліся, схілам галавы павітавалі адзін аднаго і перамовіліся пра тое, як будзе ісці двубой. Пасля ўткнулі свае коп’і ў дол (значыць, якраз тут супернікі павінны будуць сутыкнуцца) і ад’ехаліся, павярнулі коней і пасталі, чакаючы тых, каго неўзабаве хто з іх узрадуе, а каго засмуціць.
Усяслаў прытрымаў Лова, які імкнуўся ўжо выехаць: хацеў убачыць, каго вылучаць тыя. Па тым, як хутка адтуль спакойна і годна падаўся сюды, на луг, коннік на цяжкаватым гнядым кані, зразумеў:
— Яны выбралі не маладога, а пажылога воя,— заадно патлумачыў Лову.— Значыць, спадзяюцца на яго развагу. Што ж, будзь халодны розумам і ты.
Усяслаў падштурхнуў Лова — той таксама, не спяшаючыся, спакваля вымкнуўся на луг, запыніўся каля Яўстафія і перагаварыў з тым, а пасля гэтак жа непарушна дабраўся да коп’яў, дзе павітаўся з сапернікам.
Калі воі сталі на сваёй пазіцыі, усе зразумелі: яны рынуцца адзін на аднаго па знаку Таўцівілавага ваяводы альбо тысяцкага, паколькі якраз той падняў руку. А калі апусціў яе, то пажылы і малады віцязі прышпорылі коней — тыя, нялёгкія, ды тут, на не зусім тупкім лузе і ў гарачы дзень, вельмі не заспяшаліся, хоць збліжаліся і збліжаліся паміж сабой, як і ўскінутыя коп’і перад імі ў руцэ кожнага ездака. I вось сутычка, трэск зламаных дрэўкаў, але на зямлю паляцеў Таўцівілаў вой.
Дружны радасны крык з гэтага боку: Таўцівілавы воі тут жа павярнулі сваіх коней і дружна сыпнулі ў лес ва ўвесь дух, ажно пыл закурэў.
Калі праз колькі хвілін сюды пад’ехалі радасныя, шчаслівыя Яўстафій і Лоў, Міндоўг нахіліўся, пацалаваў маладога пераможцу, а свайму ваяводзе загадаў:
— У пагоню, баярын! He павінен Таўцівіл нахапаць ні лупаў, ні палону, паліць нашыя весі і таптаць наша поле! Гані яго за Трокі, a там, перад пераправай, чакай мяне. Я прывяду сілу і мы пойдзем на Твырымет!
6
Міндоўгавы ваявода і тысяцкі з сотнікамі гналіся ўпагон за Таўцівілавымі наёмнікамі аж за Коўна; пасля невялікая дружына, пераправіўшыся праз Вілію, насядала на пяткі ўцекачам і далей, да жамойцкай зямлі, а астатнія запыніліся перад Віліяй, рассядлалі коней і, вольна, весела бавячы час каля рэчкі, чакалі падыходу новай сілы на чале з самім Мі^доўгам. Таму, як кажуць крыжакі, цяпер была зручная casus belli з жамойцкім кунігасам, які не толькі ніяк не хоча скарыцца яму, але і пляце супраць яго павуціну змоў, замахаў на жыццё.
Усяслаў, калі ўсёй сілаю пераадолелі Вілію і вымкнуліся на шлях на Твырымет, упершыню ў сваім жыцці таптаў капытамі свайго каня жамойцкую зямлю не як госць альбо пасол, а як помснік-набежнік. Цяпер ягоным сэрцам валодала прага не толькі яшчэ болей правучыць неслуха Таўцівіла, але і заадно пакараць за баламутню Выкінта, змусіць таго сагнуць галаву перад Міндоўгам, а гэта значыць і перад Навагародска-Літоўскім гаспадарствам. To ўздоўж поля, рэчак і балотцаў, то лесам, то паселішчамі, што былі амаль падобныя на іхнія, трусілі на конях моўчкі, і ўрэшце зранку, калі яшчэ не ўзышло сонца, было сцюдзёна ад начной расы, апынуліся амаль у цэнтры жамойцкага краю, перад гарадзішчам Твырымет — перад глыбокім ровам з вадой і забраным на той бераг мостам, перад насыпам і загародаю на ім з тоўстых востразачэсаных уверсе бярвёнаў, за якімі былі Выкінтаў драўляны хорам і баярскія дамы. За загародаю іх ужо чакалі ўзброеныя лукамі, дубінамі, a то, мабыць, і з кіпнем, гарачай смалою і камянямі Выкінтавы воі: з такой сілай, якая была ў Мінгоўга, няможна было падысці да крэпасці незаўважанымі. Канечне ж, іх асачылі яшчэ па дарозе Выкінтавы дазорныя і рознымі сігналамі перадалі сюды вестку пра небяспеку.
Запыніўшыся перад ровам, Міндоўг пільна ўзіраўся ў крапасныя сцены, а пасля, калі пырснула відната ад сонца, прытуліў далоні да шчок і закрычаў:
— Гэй, Выкынт! Здавайся!
— Ага! — пачулася са сцяны.— Адчыняю вароты і бягу да цябе з хлебам і соллю!
— Здасіся — будзе мая міласць, не ўпусціш у крэпасць — сам туды ўвайду! Але тады спазнаеш маю кару!
— Хадзі-хадзі! — пацвеліўся адтуль непакорлівы жамойцкі кунігас.— Мы чакаем, не дачакаемся цябе!
' casus Belli — зачэпка для вайны (лац.).
— Крэпасць невялікая, але трывалая,— ужо ціха сказаў Усяславу Міндоўг.— Проста так яе не возьмеш.
— Ты болей за мяне штурмаваў чужыя крэпасці, дык сам рашай, што і як рабіць тут,— адказаў той.
— Я ведаю тое, што і ты,— задумліва прамовіў Міндоўг.— Трэба зганяць смердаў з піламі ды сякерамі, рэзаць лес, вазіць сюды і ладзіць мост, лесвіцы ды ісці на штурм. Возьмем крэпасць, знішчым Таўцівіла з дзядзькам — вялікую ўдачу і карысць здабудзем, начэпім на Жамойць аброць!
Для Міндоўга, Усяслава і іншых знатных вояў пасярод іхняга лагера паставілі шатры; хто адправіўся ў навакольныя паселішчы гнаць у лес здаровых мужчын, хто здабываў ежу для досыць вялікага войска. Спакваля пачалі прыцягваць, прывозіць на колах жэрдкі і тоўстыя бярвёны, плазаваць, заганяць палі ў роў, каб на іх, як на падпоры, пакласці падваліны, а на падваліны палажыць аплазаванае дрэва. Зразумела, Выкінт не толькі назіраў за іхняй работаю. Як толькі пачыналі масціць роў, вароты крэпасці адчыняліся, адтуль выскаквалі на конях воі і абсыпалі ўсіх — і чужых, і сваіх,— хто будаваў мост, стрэламі, закідвалі камянямі, а пасля, каго змусіўшы апынуцца ў рове, а каго ўцячы, імкліва вярталіся ў крэпасць. Усе пачалі разумець: аблога крэпасці зацягнецца не на дзень і не на два; Міндоўг нерваваўся, злаваў, змушаў чым хутчэй перакінуць цераз роў шырокую кладзь, але яго запал прыносіў ім толькі новыя і новыя ахвяры.Тады па яго загадзе пачалі апускаць высокія лесвіцы ў роў, спускацца, перацягваць іх у вадзе на другі бок і лезці ўверх, каб трапіць на той бераг. Зноў тое ж: раптоўныя выскокі з крэпасці, стрэлы, камяні, жароўні з палаючай смалою, а з гэтым — пагібель, смерць, скалечванне вояў. Ды ўрэшце ўсё ж удалося многім пераадолець роў, завязаць бой перад крэпасцю, а пасля змусіць Выкінтавых вояў уцячы за сцены. Але калі пачалі штурмаваць крэпасць і калі зноў многія пачалі гінуць ад стрэл, кіпню, смалы і камянёў, Усяслаў ацверазіў Міндоўга:
— Вялікія страты нашы, князь.
— Бачу,— хмурна адказаў той.— Але што, па-твойму, рабіць? Запыніць штурм і адступіць?
— Думаю, гэта — найлепшае наша выйсце.
— Пакінуць тых жывымі і задаволенымі?
— Чаму думаць толькі так? — суцешыў Міндоўга Усяслаў.— Мы і цяпер далі добры ўрок!
— Мала гэтага. Мне патрэбны тыя! Альбо жывыя, альбо мёртвыя!
— Суціш свае эмоцыі, князь. Развага падказвае: мы не павінны марна траціць сілу, а зберагчы яе.
Міндоўг змаўчаў, толькі ад злосці скрыгатнуў зубамі.
— Лічу, пасля гэтага яны доўга не паткнуцца на Літву,— спакойна астуджваў ён Міндоўга.
—Ладна, запынім штурм,— згадзіўся той.— Але на адыходзе я абяру гэты край Жамойці да ніткі!
Цяпер ужо Усяслаў змаўчаў. Са згодай, канечне. Каб нават і хацеў запярэчыць гэтаму, дык яго не зразумелі б воі: тыя праглі здабычы — коней, кароў, авечак і свіней, а таксама і новых слуг ды работнікаў, маладых мужчын і жанчын.
Міндоўг нямала разоў ужо спрабаваў браць чужыя крэпасці. На смаленскай, пскоўскай, наўгародскай, яцвяжскай, польскіх, а ў апошнія гады і на крыжацкіх землях. He ўсюды меў поспех, а не так ужо і даўно, каб выбіць крыжакоў з Курляндыі і Земгаліі, а гэта значыць падуладзіць той край сабе, каля крыжацкай крэпасці Амботэн і з вялікай сілаю пацярпеў такое паражэнне, што сам ледзь уцёк, а землі куршаў захапілі Лівонскі ордэн і Курляндскае біскупства, якія зноў наблізіліся да меж Жамойці. Выкінт абачліва, як і Таўцівіл, і Міндоўг, ахрысціўся ў крыжакоў у католіка, хоць гэта не зусім ратуе яго: калі хрысціўся Міндоўг, то ён згадзіўся, каб жамойцкія землі адышлі да крыжакоў. Так што Выкінт пакараны ўжо за варожасць да Навагародска-Літоўскага гаспадарства.
Адчуваючы, што ў гэтыя хвіліны, мабыць, якраз так разважае і Міндоўг, Усяслаў дадаў:
— Выкінт, як той сляпы, сваёй хіжай палітыкай сам завёў сябе ў кут. Мы і без яго можам супрацьстаяць тэўтонцам, а вось ён без нас супраць тых не ўстоіць. Рана-позна, калі тыя пачнуць яго заглытваць, ён папросіць у нас падмогі. Але тады мы будзем гаварыць з ім толькі так: ты — наш вечны слуга, а Таўцівіла — прэч з Жамойці! Ну, а за Жамойць, чуе мая душа, мы некалі хопімся за грудзі з крыжакамі!..
Пакуль яны думалі-разважалі, да іх пад’ехаў баярын Яўстафій.
— Дазволь гаварыць, князь,— скрушліва прамовіў той.
— Чаму такі невясёлы? — наўмьісна падбадзёрыўся Міндоўг.— Лічыш, не возьмем крэпасць?
— Возьмем. He сёння, дык заўтра,— адказаў Яўстафій.— Мой настрой паганы ад іншага.
— Ад чаго?
— Ад нашых вялікіх страт.
— Гэта — вайна. А хіба яна бывае без ахвяраў?
— Забітыя, княжа, князі Вышымот, Едзівіл і Спрудэйка. А гэта значыць, што звёўся ўвесь мужчынскі булевіцкі княскі род!
— Праўда? — недаверліва перапытаў Міндоўг.— I што значыць: “забітыя?”
— Іх, папраўдзе, забілі,— скрушліва гаварыў Яўстафій.— Мячом у спіну.
Усяслаў, як ад нейкага ўдару, ускінуў галаву і ўталопіўся Міндоўгу ў вочы: той, здаецца, нібы сцяўся ад гэтага позірку, але абурыўся:
— Ды што — забілі свае, нашы?
— Выходзіць так, князь.
— I што — ніякай звесткі пра тое, хто і як гэта зрабіў?
— He.
— Уведай! Любым чынам!
— Слухаю, князь.
— Гэта чорт ведае што! — гнеўна і холадна ўскіпеў Міндоўг.— Думаю, гэта—Таўцівілава і Выкінтава гнюсная работа! Каб, можа, кінуць цень на мяне і на баярына Усяслава! А мы... Мы ні ў чым не вінаватыя! Нам кожны вой дарагі! Якраз з-за гэтага, каб захаваць вояў, мы здымаем аблогу!
“I князёў-сапернікаў менш, і Вышымотава Ганна засталася без мужа...— слухаючы Міндоўга, падумаў сам сабе Усяслаў.— Усё на руку Мендогу. Відаць, на душы ў яго такое, што спяваць хочацца!..”
— Ты чаго так на мяне пазіраеш? — сумеўся той.— Лічыш, я хітрую? He буду маніць, я не любіў, нават ненавідзеў Вышымота і яго братоў, але... не падсылаў да іх забойцаў!
— Ты быццам апраўдваешся перада мной,— горка ўсміхнуўся Усяслаў.
— Я не апраўдваюся, я проста гавару табе, каб ты не падумаў пра мяне ліхога,— прамовіў Міндоўг, а вочкі яго забегалі-замітусіліся, зніякавелі.
— Калі ты хочаш усё ўведаць, то ўведаем...— зноў з той жа ўсмешкай сказаў Усяслаў, намякаючы, што тут, у Міндоўгавых харугвах, ёсць Голубавы віжы, і тыя хлеб дарма не ядуць, хутка натрапяць на след, схопяць забойцаў і, калі трэба будзе, лютым катаваннем вырвуць з тых праўду.
— Сказаць шчыра, не велмі прагну ўведаць,— махнуў рукой Міндоўг.— Мне... ды і табе гэтаксама ад гэтага толькі менш клопатаў... Прызнайся шчыра: хіба не так?
— Так, але...
— Ну што — “але?” Хочацца нейчай сумятні, валтузні з патайнымі ворагамі?
— Калі некага забіваюць у спіну, дык гэта ж у любы час могуць зрабіць і з кожным з нас!
— Каб не зрабілі гэтага з намі ворагі, трэба апярэдзіць іх!..
— Дык гэта зроблена з імі з-за суперніцтва і Вышымотавай Ганны? — запытаў Усяслаў.
— А хіба я сказаў, што гэта я ўчыніў? — ухмыльнуўся Міндоўг, і гэтая ўхмылка выявіла ягоную радасць на душы.— Я такога
не гаварыў. Я скажу іншае: мы пахаваем Вышымота з братамі як шчырых абаронцаў Літвы, як герояў. Ну, а Вышымотаву Ганну я вазьму пад сваю апеку. Як вярхоўны князь, як заступнік удоў і сірот!..
—Л адна табе,—запыніў гэтую размову Усяслаў, рашыўшы, што ўсё ж уведае праўду. I не толькі з-за простай чалавечай цікаўнасці, але і дзеля патрэбы на патомны час...
Гвалтоўная смерць булевіцкіх князёў была не самая страшная навіна для ўражлівага Усяслава, яшчэ страшнейшая навіна чакала яго ў Навагародку, куды яны вярнуліся праз два тыдні, не здолеўшы ўзяць Твырымет і выслухаўшы “хрысціянскае” ўшчуванне крыжацкага ганца, але ўдосталь парабаваўшы на адыходзе з Жамойці яе землі і люд.
Асабіста Усяслаў не паквапіўся ні на маёмасць, ні на жывёлін ды на маладую чалавечую сілу і не толькі таму, што гэтага ў яго і дасюль усяго хапала, а вось іншыя — князь Міндоўг, знаць, вядомыя і простыя воі — хапалі ўсё, што трапляла пад руку. Як рабаўнік Міндоўг быў адмысловы здаўна. Гэтым і службаю Навагародку ён і амацаваўся сярод многіх літоўскіх князёў, якіх з кожным годам усё меншае і меншае самым неспадзяваным чынам, а Міндоўгава ўлада большае і болыпае.
Навагародск^я навіна была неверагодна дзіўная і загадкавая: неспадзявана-нечакана памерла Міндоўгава жонка, Ганна. Яна незадоўга перад гэтым гаварыла, што не хоча больш жыць, што можа пакінуць гэты свет, на якім трымаецца толькі дзеля дзяцей, Войшалка і Дануты, але каб гэта спраўдзілася так хутка, ды тады, калі выехаў з Навагародка ён, Усяслаў!.. А тут яшчэ і Міндоўг, мякка кажучы, змудрагеліў: ён, як выйшла, учуў ад пасланага з Навагародка Голубам ганца, што няма ўжо жонкі, але нікому, нават яму, Усяславу, не сказаў пра гэта, адаслаў ганца: што ж, здарылася такое дык здарылася, хавайце без нас, мы, спаўняючы вышэйшы інтарэс Навагародска-Літоўскага гаспадарства, мусім штурмаваць да перамогі крэпасць нашага заклятага ворага. Толькі перад Навагародкам ужо прызнаўся:
— Усяслаў, паслухай...
Запыніў пярэстага каня, а з ім побач тузнуў, змусіў стаць свайго гнядога і ён.
— Ёсць непрыемныя звесткі з Навагародка...
Усяслаў не толькі наструніўся — напружыўся: што такое? Дзе, якая бяда? 3 яго сям’ёю? А пасля крыху ахалоніўся: каб што якое здарылася якраз з ягонымі роднымі, дык яму тут жа падаў бы пра гэта знак Голуб. А заадно задумаўся: а чаму на гэты раз не ён з выдатнай Голубавай віжавой службаю, а Міндоўг уведвае пра ўсё
першы? Ды чаму ён, Міндоўг, мінуўшы Вільню і яе абшары, не павярнуў у Руту, а паехаў далей з ім?
— Якія непрыемныя звесткі? — глуха запытаў Усяслаў.
— Ужо няма маёй Ганны,— апусціў галаву Міндоўг.
— Як няма? — здзівіўся Усяслаў, нічога не разумеючы.
— Яна атруцілася...
— Як? — ажно ўздрыгнуў Усяслаў ад такой жахлівай звесткі пра смерць дарагога яму чалавека.
— Проста. Выпіла на сон атруту і ціха адышла ў сне.
— Божа! — цяжка выдыхнуў ён.— Я не магу паверыць у такое!
— Ты ж яе добра ведаеш,— пачаў нібы тлумачыць Міндоўг.— Богабаязная, шчырая, добрая, але спадумлівая, нястрыманая і зацятая. Ды, відаць, пачула пра маю любоў да Вышымотавай Ганны...
Усяслаў жахнуўся: гэта больш, чым супадзенне: пагібель булевіцкіх князёў і скон Міндоўгавай Ганны. Адчуваючы цяжар, бяду і гора на яго душы, Міндоўг пахапліва прыклаў руку да грудзіны:
— Хоць тут не папікай мяне за вераломства!
— Яе не павінны былі хаваць без нас,— занегадаваў Усяслаў.— Яна ж — твая жонка, маці тваіх дзяцей, наша вялікая княгіня!
— Я, павер, аддаў перавагу не асабістаму ropy, а інтарэсам гаспадарства,— умольна пазіраў у яго вочы той.
— He хлусі!
— He хлушу!
— Хлусіш. Нашы інтарэсы, штурм Твырымета маглі доўжыць і Яўстафій, Бялян, Хвал. Усе яны — сталыя палкаводцы, любы ўладар з ахвотай узяў бы іх на службу. Калі ты не хацеў паехаць пахаваць жонку, дык сказаў бы мне: я паімчаўся б, правёў бы яе ў апошні шлях. Ды,— зморшчыўся Усяслаў,— як ты мог сказаць, каб яе хавалі не ў царкве, побач з навагародскімі князямі і княгінямі, а на могілках знаці?!
— Яна ж — самагубца!
— А калі не?
— He злуйся, Усяслаў,— пакорліва папрасіў Міндоўг.— Так трэба.
— Пры чым тут мая злосць? Ты павінен быў падумаць не толькі пра сябе, пра мяне, але і пра ўвесь навагародскі люд! Я загадзя прадбачу: ён цябе не ўхваліць! Калі што якое, дык гэта найперш напомняць табе! I на гэты раз я не змагу апраўдаць цябе!
— Можа, я і памыліўся, але якраз так рашыў,— павінаваціўся Міндоўг.— Цяпер ужо нічога не паправіш.
Усяслаў не адказаў, утаймоўваючы ў душы злосць і абурэнне. Але пазней, як толькі дабраліся да вячэрняга, цёмназялёнага ад лістоты і рыжа-залацістага ад цэглы і чарапіцы Навагародка, ён падаўся не ў дзядзінец, да сям’і, хоць Любка, канечне ж, хвалява-
лася за яго, а ў пасад, туды, дзе былі могілкі знатных людзей вакол невялікай каменна-цаглянай цэркаўкі з пазалочанымі купаламі і крыжам. Міндоўг маўкліва рушыў за ім.
Там яны ўбачылі Войшалка і Дануту каля свежага грудка зямлі, абкладзенага кветкамі. Пакінулі перад кладамі коней і пайшлі пешшу па алеі, што ляжала ўздоўж старых і новых магіл. Міндоўгавы дзеці пачулі іхнія крокі, азірнуліся. Абое горасныя, заплаканыя.
Усяслаў, падышоўшы, перажагнаўся, укленчыў, апусціўшы галаву, а пасля пацалаваў крыж. Міндоўг паўтарыў за ім тое ж.
— Мілыя мае,— Усяслаў прыхіліў да сябе Войшалка і Дануту.— He ўмею, не магу вас суцешыць, бо самому мне надта цяжка. Я не проста паважаў — любіў вашу разумную, шчырую і сардэчную маці... Мы з ёю... Ды вы ж дарослыя, самі ўсё бачылі...
Войшалк нібы анямеў, моўчкі глытаў слёзы, а Данута, аддана, як дачка, прыхіліўшыся да ягонай грудзіны, загаласіла наўзрыд. Запахмураны Міндоўг стаяў побач і, здаецца, не ведаў, як падступіцца да дзяцей, якія зусім не паспяшаліся насустрач яму, бацьку.
— Дануся...— нарэшце той дакрануўся да даччынога плечука, але тая толькі сцепанулася і нібы адкінула плечуком яго руку.— Войшаль...— I сын быццам адхіснуўся, добра ведаючы, як ён, бацька, паводзіўся з іхняй маці.
Міндоўг ажно разгубіўся:
— Дзеці, вы — што? Вы не паважаеце і маё гора! Вы не шануеце бацьку-князя! Ці злуецеся, што я не прыехаў на пахаванне?
Войшалк і Данута нібы не пачулі яго.
— Мы не маглі прыбыць. Сама ў разгары быў штурм Твырымета, нашых непрымірымых ворагаў.
“Нашто ж маніць? — незалюбіў Усяслаў.— Дзецям? Пры мне!”
— Княжыч, княжна,— аднак уголас іначай прамовіў Усяслаў, хочучы аслабіць адчужанасць дзяцей да Міндоўга.— Ваш бацькакнязь праўду кажа: гэта і ваша сямейнае, і ўсіхнае наша вялікае гора.
— Маму атруцілі...— цяжка вырвалася з Дануцінай грудзіны.
— Чаму ты так лічыш, княжна?
— Усе так кажуць.
— I баярын Голуб?
— He.
— Як атруцілі? — залыпаў вейкамі і няўпэўнена запытаў Міндоўг.— Мне сказалі: яна сама на ноч выпіла атруту...
— Няпраўда! — выкрыкнула Данута, і яе плечыкі ажно затрэсліся ад болю і гневу.— Мама перад смерцю паспела мне ўсё сказаць... У яе ежу падсыпалі атруты.
— I яна сказала, хто гэта зрабіў? — загневаўся, але не зусім пыхка, болей знарочыста Міндоўг.— Яна назвала атрутніка?
— He. He паспела. Ёй хапіла толькі часу на тое, каб наказаць нам з Войшалем сваю волю...
— Калі гэта праўда, я ўсё ўведаю, сваёй дзясніцай закалю, не — кіну ў агонь згубцу! — затрос кулаком Міндоўг.— Ты паможаш мне ў гэтым, баярын?
Усяслаў нічога не адказаў, толькі ўздыхнуў і адвёў вочы. А пасля прыгарнуў да сябе і Войшалка:
— Хадзем, княжыч і княжна. Нейкі час, пакуль будзеце ў Навагародку, пажывіце ў мяне. Mae жэўжыкі прынясуць вам неспакой, але не дадуць зажурбоціцца.
7
— Ну, чаго ты плачаш, дурненькая? — прытуліў Усяслаў Любку пасля таго, калі ўжо зайшоў у свой двор, быў радасна сустрэты ўсімі дамоўцамі, абцалаваны гэтак жа Любкаю, памыўся ў лазні і падсілкаваўся, а цяпер вось апынуўся з ёй сам-насам у спальні.
— Каб ты ведаў, як мне цяжка, калі ты ў доўгім паходзе! — паклаўшы голаў яму на грудзіну, усхліпнула тая.
— Дык любіш мяне, старога? — уцешліва пацвеліўся.
— Яшчэ пытаеш! Я жыву найперш дзеля цябе і дзяцей.
— Дык чаго плакаць, калі я жывы і здаровы? — супакойліва і ў той час радасна запытаў ён, гладзячы маладую жанчыну па прыгожых пакатых плячах, па паясніцы і нават апускаючы руку ніжэй. Хоць яе цела было яму ўжо добра знаёмае, але ўсё роўна вось захвалявала, нібы ён упершыню трымае яго ў абдымку.
— Кажу ж, я перажывала за цябе. Бывала, заснуць не магла: a раптам паранілі, скалечылі, a то і забілі!
— Але цяпер не перажываеш жа! Цяпер думкі павінны быць пра іншае...
— I ад радасці хочацца плакаць.
— Дзіўны вы люд — жанчыны,— па-добраму здзівіўся Усяслаў, перамагаючы ўжо горнасць на душы і спакушаючыся на тое жыцценеабходнае “іншае” — зямное, прыцягальнае, мілае і любае як целу, так і душы, без чаго часамі цяжэй пражыць, чым без хлеба, і расчуленая Любка аддана целам і душой пагарнулася да яго, як і ён, надоўга заміраючы ў слодычным пацалунку. Ды іхні парыў адно да аднаго запыніў стук у дзверы.
Яны — з моцным сэрцабіццём, мабыць, абое з чырвонымі плямінамі на шчоках — нехаця адхіснуліся, захаўкалі, як выкінутыя на бераг рыбіны.
Калі ён дазволіў зайсці, сюды зазірнула Любчыная юная пакаёўка:
— Прыйшоў баярын Голуб.
Каб іншым разам, Усяслаў мог бы прамовіць: “Скажы: няхай пачакае”, застацца і спатоліць з Любкай гарачае жаданне, але цяпер, ведаючы, чаго прыйшоў галоўны і віж, мусіў падаць іншы голас:
— Скажы: іду.
— Помніш,— Усяслаў абняў за плечы, сапраўды, пунсовую, апрыгажэлую ўзбуджанай жарскасцю Любку,— я некалі казаў пра тое, што такое быць ваяводавай жонкаю? У любую часіну дня і ночы могуць паклікаць мужа, змусіць яго выпусціць яе нават з гарачага абдымку дзеля іншых інтарэсаў!
— Мы сваё нагонім! — ужо смела, па-змоўніцку адказала Любка з чароўнай усмешкаю.
— У мяне трымцяць рукі...
— I ў мяне.
— Як усё ж добра, што ёсць ты, краса мая ненапіядная.
Пацалаваліся моцна і, каб не дапусціць галавакружэння, ён першы адхіснуўся і падаўся ў сваю святліцу, дзе паходжваў у рыжых ботах, сініх портках і ў бурачковым жупане сівы Голуб. На яго крокі азірнуўся. Парукаліся:
— Здароў.
— Здароў.
— Сядай,— Усяслаў паказаў рукой на адно з цвёрдых крэслаў каля стала.
Той сеў, нявесела ўталопіў вочы ў стол. Канечне, каб не смерць княгіні Ганны, дык зараз пагаварылі б пра паход на Твырымет, але цяпер яна, гэтая раптоўная смерць, змушала найперш думаць пра яе, гняла розум і душу: здарылася гэта з Міндоўгавай жонкаю ды ў заўсёды засцерагальным для яе Навагародку!
— Я запытаю ў цябе альбо ты спачатку запытаеш у мяне? — першы загаварыў Голуб.
— Маё запытанне, якое мучыць мяне, адно: чаму няма княгіні Ганны? — адказаў ён.— Сама пазбавіла сябе жыцця ці яе атруцілі?
— Атруцілі, Усяслаў,— уздыхнуў Голуб, прыкрыў пальцамі левай рукі вочы, а пальцамі правай пабарабаніў па стале.
— Ведаеш, хто гэты мярзотнік?
— Як толькі Войшаль прыслаў да мяне чалавека, што раптоўна сканала маці-княгіня, я тут жа зняволіў усіх яе пакаёвак, кухараў, конюхаў, яе лекара,— Голуб падняў галаву, але пазіраў не яму ў вочы, а ўбок.— Лютае катаванне гарачым жалезам выявіла: у поліўку для княгіні сыпнула атруты яе кухарка, Сняжана.
— Сняжана? — здзівіўся Усяслаў.— Такая ціхая, паслужлівая?
— Яна затаіла злосць на княгіню за тое, што тая летась не дазволіла ёй выйсці замуж за княскага конюха.
— А дзе яна ўзяла атруту?
— Проста. Яе ёй далі.
— Хто?
— Міндоўгаў лекар, тэўтонец Ганс.
Вось цяпер яны абодва імгненна пільна зірнулі адно аднаму ў вочы.
— У мяне, Усяслаў, тут,— Голуб даткнуўся ўказальным пальцам да свайго шырокага, змаршчыненага лоба,— тое ж, што і ў цябе: гэты Ганс сам сазлачыннічаў альбо споўніў нейчую волю? Думаю, мы павінны мусова гэта ўведаць...
Усяслаў адвёў вочы, добра разумеючы, што значаць апошнія Голубавы словы, што той задумаў. Гэта значыла, што трэба ўпотай схапіць княскага лекара-крыжака, зацягнуць у падвал і тайна сурова дапытаць яго.
— Ганс пакуль што тут, з Мендогам,— вёў сваё Голуб.— Я не маю права сам схапіць княскага лекара, за каршэнь. Але я па такі дазвол да Мендога не пайду: марная справа... Я чакаю твайго загаду. Ты — мой найпершы кіроўца!
— Гэта — небяспечная задзірка з тэўтонамі,— не столькі сказаў яму, Голубу, колькі разважаў сам з сабою Усяслаў.— Яны могуць прыйсці з Руты ўсім атрадам ратаваць свайго брата па веры. I Мендог ім не запярэчыць.
— Калі ты загадаеш узяць гэтую сволач, то тады мой клопат будзе зрабіць усё гэта так патайна, што ніхто і ніколі нічога толкам не ўведае пра гэта.
— Значыць, трэба таго Ганса адпраўляць на той свет...
— Ён любіць пагуляць,— зашаптаў Голуб тое, што, выходзіць, ужо добра абдумаў.— Схопім яго і пусцім плётку, што ён адлучыўся з Навагародка да сваёй каханкі. Пакуль яго будуць чакаць альбо пачнуць шукаць, я вытрасу з яго ўсё. А пасля недзе ў лесе знойдуць ягонае знявечанае цела... Яго прызнанне можа вельмі спатрэбіцца нам некалі. Калі не супраць Мендога, дык супраць тэўтонцаў... Ці ты хочаш падумаць?
— Вагацца шмат няма часу,— ціха адказаў і Усяслаў.— Заўтрапаслязаўтра Мендог можа выбрацца ў Руту.
— Дык што? — ажывіўся Голуб.— Браць?
— Бяры.
— Паглядзім,— ухмыльнуўся Голуб,— ці такія яны харобрыя ў падвальнай катоўні, як у баях з неахаванымі жалезам язычнікамі!
...Усяслаў сам не быў пры допытах Ганса: не любіў назіраць катаванне, чуць нават непрыяцельскія енкі і просьбы. Змардаваны, даведзены да дзікага жаху бязлітаснай мукай Ганс прызнаўся: звесці са свету княгіню Ганну яго папрасіў Міндоўг і даў за гэта вялікую плату.
Як і прадбачылі, Міндоўг і крыжакі неўзабаве захваляваліся,
што знік Ганс, які трапіў да Гаспадара Навагародска-Літоўскай зямлі не зусім выпадкова, пачалі шукаць і ў адзін дзень знайшлі яго, ужо нежывога, у літоўскім лесе з кінжалам у руцэ побач са сколатым, скрываўленым мёртвым мядзведзем...
Па настойванні крыжакоў Міндоўг загадаў сваім віжам разабрацца ва ўсім, але тыя нічога яснейшага не ўведалі, дык Гансаву смерць спісалі на яго п’янства і на ягоную выпадковую сустрэчу са злым мядзведзем-блытуном, хоць крыжакі не зусім у гэта паверылі, абвінавацілі ў варожасці, у злачынстве тутэйшых тубыльцаў-язычнікаў...
Міндоўг асеў у Руце, не падаваў голасу, і з Навагародка яго не чапалі; у дарогу Войшалка, Дануту і іхнюю світу з ахвотай праводзіў ён, Усяслаў.
Яны выехалі раненька, яшчэ да ўзыходу сонца, калі цёмнашэрае неба толькі пачало налівацца яснасцю, а ўсходні небакрай ужо крыху запунсавеў, каб неўзабаве пырснуць віднатою, а вось паветра, зямля былі яшчэ астылыя ад начной ахаладнеласці і знобка-зябкай расы. Выезджыя хацелі спакойна, без гарачыні прамінуць як мага болей шляху, каб спякоту перачакаць у цяні каля рэчкі Моўчадзі, а пад вечар рушыць далей. Войшалк вяртаўся ў ваўкавысцка-слонімскія землі, каб далей верхаводзіць там і быць бацькавым намеснікам на самым небяспечным краі НавагародскаЛітоўскага гаспадарства: іменна ім, тым землям, першая пагроза з усходу і поўдня — ад Батыя і Данілы Галіцкага. Як і некалькі гадоў таму, калі Данілава войска ўварвалася і люта, проста ўшчэнт пабурыла і апустошыла той край. Войшалк раней меў яшчэ пад сваёй рукой і Свіслацкае ўдзельнае княства, але пасля той вайны з Галіцка-Валынскай Руссю горада Свіслач больш няма: амаль усе свіслацкія воі на чале з князем Туганам, загароджваючы непрыяцелю шлях на Навагародак, палеглі ў баі, а старыя, жанчыны і дзеці, каб не трапіць у палон і на ганьбу, ахвяравалі сабой, загінулі ў патоках вады, якую Данілавы воі, разбурыўшы заслону, спусцілі на непакорны горад. Крыху пазней, пасля адыходу карнікаў, Усяслаў сам бачыў усё на свае вочы: замест былой крэпасці — возера, а з яго тырчыць толькі бліскучы ад сонца і водсветаў вады царкоўны шпількрыж. Здавалася, што царква як помнік над вадою альбо намагаецца выйсці з вады на свет божы, а з-пад вадзяной тоўшчы, сапраўды, як казалі людзі, чуецца лязгат зброі, жаночы лямант, плач, стогн тапельцаў, чыясьці малітва, а ўночы аднаго разу, гаварылі, з возера выйшла маладая дзяўчына-князёўна, Туганава дачка, і сказала, што Бог пашкадаваў іх і пераўтворыць усіх загінулых за волю гэтага краю ў кветкі, дык іх, гэтыя кветкі, няможна рваць, бо кожнаму
неслуху будзе за гэта смерць. 3 таго часу тутэйшыя людзі асабліва зашанавалі гэтае цар-зелле (падбел).
Цяпер паехаць з Войшалкам напрасілася і Данута, каб там, воддаль ад Навагародка, побач з адзінай роднай і вернай душой, братам, лягчэй перажыць гора, а заадно, каб не быць побач з бацькам і яго каханкай. (Міндоўг, нават не міргнуўшы вокам, заявіў перад ад’ездам у Руту: паколькі верны яму булевіцкі князь Вышымот загінуў за інтарэсы Навагародска-Літоўскага гаспадарства, дык ён бярэ пад сваю апеку нябожчыкаву сям’ю.) Усяславу многае хацелася сказаць сваім любімцам, але і такая рань, і мужчынская стрыманасць не спрыялі выяўляць пачуцці. Праўда, іхняе маўчанне было нібы гаваркое: усім траім сагравалася душа ад іхняга шчырага сяброўства, ад любові.
За горадам, калі ўзялі шлях на Лезневічы, Войшалк першы запыніў свайго тонканогага гнедага каня. Затрымалі сваіх коней і Усяслаў з Данутаю.
— Дзякуй, баярын. Далей не праводзь,— цёпла, з падзякай прамовіў Войшалк, прыязна ўсміхнуўся.— Дай добры пажаданак, блаславі і вяртайся ў Навагародак.
Учора, застаўшыся сам-насам, яны, Усяслаў і Войшалк, шмат гаварылі пра тое, што і як трэба рабіць на ваўкавыскіх і слонімскіх патаптаных Данілам Галіцкім землях, на якія, яшчэ як след не акрыялыя, можа прыйсці новая бяда: пераможаны і зганьбаваны Таўцівіл, як уведалі на днях, акружным шляхам паслаў ганца да саюзніка Данілы Галіцкага з просьбай: “Ідзі к Ноўгарадку”. А той, сабраўшы сілу, можа хутка зноў прыйсці сюды з вайною...
— Адбудоўвай і мацуй край, княжыч,— пажадаў Войшалку Усяслаў.— Беражыся сам і шануй, беражы сястру-князёўну. Вы — наш патомны час!..
Войшалк, усё разумеючы, змаўчаў.
— А ведаеш, княжыч, хто параіў паслаць цябе намеснічаць не на Літву, а сюды, у гэты бок? — хітравата ўсміхнуўся Усяслаў.
— Канечне, бацька,— адказаў той.— Каб саслаць мяне далей са сваіх вачэй.
— He, княжыч. Бацьку-князя надавуміў паслаць цябе якраз туды я.
— Ты? — здзівіўся Войшалк.
— Я, грэшны.
Той зірнуў на яго ўжо не толькі з цікаўнасцю, але і запытальна.
— Ты добра ведаеш Літву, а Літва добра ведае і любіць цябе,— патлумачыў Усяслаў— А паколькі ты маеш там апору, дык цяпер
Пазней, праз шэснь стагоддзяў, народнае паданне пра лёс таго старажытнага горада натхніла А. Міцкевіча напісаць вершаваную баладу “Свіслач”.
трэба падбаць, каб такую ж апору ты займеў ва Услоніме, Ваўкавыеску, Гарадзене, а таксама, каб бліжэй спазнаўся, пасябраў з Пінескам, Туравам і Бярэсцем...
— Цяпер мне аж лягчэй стала,— усміхаючыся, прызнаўся Войшалк.— Цяпер разумею, што гэта не высылка...
— He, княжыч, не высылка. Мы тут заклалі падмурак сваёй дзяржавы, а ўзводзіць яе гмах, можа, прыйдзецца з сілай якраз таго краю... Так што словам, учынкамі зачароўвай, схіляй яго на наш бок!
— Мудры ты, баярын,— Войшалкаў твар ахарашыўся дабрынёю.
—Я, княжыч, толькі пачынаю тое, што, можа, прыйдзецца весці далей якраз табе... Табе, а таксама стрыечнікам тваім, Таўцівілу і Эдзівіду, я яшчэ гадоў пяць таму казаў: не гарачыцеся, княжычы, ваш час яшчэ наперадзе. Улада — агромністая спакуса, але трэба ўмець і не завіхацца ўхопліваць яе, як не спяшацца зрываць недаспелую садавіну. Я рады, шчаслівы, што ты, княжыч, зразумеў мяне, і глыбока перажываю, што Таўцівіл загардавусіў, стаў пешкай у хіжай гульні нашых непрыяцеляў.
— Але ці не перабольшваеш ты, страціг, тое, што я магу? — усміхнуўся Войшалк.— Я не вой, не палкаводзец, як ты, як мой бацька.
— Затое ў цябе ёсць іншыя, не менш значныя перавагі. I я разлічваю на іх. Калі не сёння, дык, кажу ж, у патомным часе. Думаю, і нам прыйдзецца не толькі браць у руку меч, але і ўжываць магутную сілу духу ды слова.
— Ты высока лятаеш і далёка глядзіш, баярын! Арол!
— Калі разумееш гэта, дык ты, княжыч, павінен узляцець яшчэ вышэй і зірнуць яшчэ далей! — зарадаваўся і Усяслаў, падаў выхаванцу-любімцу руку,— Твой дзед быў воўкам, бацька — воўк, а ты будзь і воўкам, і ваўкалакам! Будзь вернік і палкаводзец у адной асобе!
— Што ж, цяпер, калі ты сказаў мне сваю задуму, болыная ўжо ахвота вучыцца ваяваць.
Цешачыся ў душы, Усяслаў моцна паціснуў слабую руку моцнага духам Войшалка, а пасля, расчуліўшыся, прыхіліў да сябе Дануту і сардэчна пацалаваў яе ў шчаку:
— I ты, княжна, наша вялікая надзея ў патомным часе! Харашэй яшчэ і памагай брату ўсмешкай, словам, учынкамі заварожваць да Навагародка блізкія нам славянскія землі!
Часта міргаючы і ледзь стрымліваючы слёзы, маладая князёўна шчыра і моцна, як дачка, таксама пацалавала яго ў шчаку:
— Дзякуй табе за ўсё, баярын. Каб не ты...
— Едзьце, мае мілыя,— перапыніў яе Усяслаў і лёгка падштурхнуў у спіну,— ды няхай будзе з вамі Бог!
Раздзел другі
1
Усяслаў, можна смела сказаць, ні на хвіліну не забываў, што пабіты Міндоўгавымі воямі і крыжакамі князь Таўцівіл у адчаі і злосці паслаў ганца ў Холм да швагра Данілы з просьбай, каб той рушыў з сілаю на амацнелы і горды Навагародак — гэта значыць, ты пабі навагародцаў, якіх лічыш сваімі падуладнымі, а мне з дзядзькам тады будзе лягчэй справіцца з нашым сумесным сапернікам Міндоўгам. Яны, навагародцы, былі напагатове абараняцца і, бадай, у самае халоднае за апошнія гады лета, і ў пахмурную, ветраную ды мокрую, як ніколі, восень, і мяцелістай зімою, пасля — халоднай вясною, зноў скупымі на светлыя дні і цяпло лета і восень.
Галіцка-валынскі князь не кінуўся адразу ж спаўняць просьбу новага, але няўдачлівага саюзніка-швагра. Як перадавалі віжы, Даніла, вальней уздыхнуўшы, што яго грозны панявольнік Батый аслабіў цуглі (той з’ехаў з Волгі ў далёкі Каракорум і ўцягнуўся ў зацяжную, на некалькі гадоў, валтузню за пасаду вялікага мангольскага кагана, пхнучы на трон свайго прыяцеля), дык Даніла з амужнелым сынам Львом і зяцем Зямовітам Мазавецкім збіраўся паласавацца ў Яцвязіі (на свой кавал яцвяжскіх зямель пасягаў і Зямовітаў брат Казімір Куяўскі, а таксама, з Міндоўгавай згоды, туды квапіліся і крыжакі), а заадно князь Даніла загарэўся замахнуцца ажно на Аўстрыю, дзеля чаго намерыўся ажаніць свайго другога сына, Рамана, з апошняй з роду аўстрыйскіх герцагаў Гертрудай Бабенберг, хоць у той былі ўжо два шлюбы. Але там, на Дунаі, да новага ахвочага на спадчыну Бабенбергаў насцярожыўся і зусім не тоіць сваіх пагроз чэшскі кароль Отакар, малодшы брат першага Гертрудзінага мужа. Яшчэ Даніла ўпотай збіраў сілы супраць манголаў. Хоць супраць іх быў і вялікі князь Уладзіміра-Суздальскай зямлі, гэта значыць усёй Паўночна-Усходняй Русі, Андрэй (яго брат, ноўгарадскі князь Аляксандр (Неўскі) абраў іншы ход: пакуль не было тут Батыя, той намагаўся зачараваць Батыевага сына Сартака, паколькі Сартак і яго вярхоўная ханша былі праваслаўныя і недалюблівалі Батыевага брата, мусульманіна Берке — такім чынам, Аляксандр спавольна расколваў Залатую Арду на два варожыя лагеры),— дык вось Даніла не столькі спадзяваўся на помач зяця Андрэя, колькі задумаў нацкаваць на манголаў Рым і Заходнюю Еўропу, крыжакоў. Дзеля гэтага ён памяняў праваслаўную веру на каталіцкую і нават, казалі, згаджаўся на унію гэтых дзбюх аваражнелых за апошнія стагоддзі рэлігій.
Новы Папа, Інакенцій IV, зразумела, быў усцешаны, што ўслед,
як усе лічылі, за паганінам Міндоўгам, падбірае пад сябе і вядомага праваслаўнага ўладара Данілу, хваліў іх, шмат абяцаў, але заходнееўрапейскую сілу на манголаў не збіраў. Можа, з-за асцярогі ці хітрасці, а можа, і таму, што самому было нялёгка: адзін з яго любімых манархаў, хто мог узначаліць такі паход на Батыя, французскі кароль Людовік IX (той за багатыя дары Папу займеў найменне Святы), на^оўга ўвязнуў са сваім войствам у сёмым паходзе на землі сарацынаў , а ўрэшце трапіў у палон да егіпецкага султана, адкуль не хутка выбавіўся і вярнуўся на радзіму толькі ў красавіку 1251 года, другі вядомы манарх, рымскі імператар Фрыдрых, не мог заверхаводзіць, бо варагаваў з Папам (Фрыдрых памёр у 1250 годзе, а з ягонай смерцю пачалася зацятая барацьба за імператарскі трон Папы і Фрыдрыхавага сына, паколькі Папа хацеў пасадзіць туды свайго стаўленіка). Даніла, канечне, чуў пра ўсё гэта і, здаецца, хацеў сам узначаліць крыжовы паход, мітусіўся, шмат пісаў, пасылаў ганцоў у Рым, жорстка душыў тых са сваіх баяраў, што бурчэлі на яго за здраду дзедаўскай веры, але пакуль што яму не было суджана стаць выратавальнікам Еўропы ад манголаў, дабіцца велізарнай улады і славы.
У Навагародку ведалі: далёка ад іх усё яшчэ супрацьстаіць манголам горная, мужная Грузія, а грэчаскі Іаан настойліва адпіхвае крыжакоў да Дарданелаў і Басфора, каб пазней выкінуць іх з апаганенага імі Канстанцінопаля, тым больш, што тыя вельмі аслаблі пасля паражэння ад балгараў.
Госці (купцы), падарожныя расказвалі: у Сербіі Ураш — той, хто адзін з нямногіх у Азіі і ў Еўропе здолеў змусіць адступіць у баі непераможнага мангольскага палкаводца, Батыевага настаўніка Субедэя, той, з кім лічацца буйнейшыя еўрапейскія манархі, вучачыся ў яго па-новаму здабываць жалеза, золата, срэбра і медзь,— дык вось гэты Ураш таксама рвецца да Канстанцінопаля. Праўда, асцерагаецца з тылу уграў (венграў), з мора — італьянцаў, а яшчэ і балгараў, дык просіць Данілу зрабіць ваенны паход на уграў, але Даніла, сам прагна зыркаючы на Басфор і Канстанцінопаль, стрымліваецца: як-ніяк у яго з угорскім каралём, сватам Бэлам, “вечны мір” ды не хочацца мець пад бокам непрыяцеля. У Германіі пасля смерці Фрыдрыха, як казалася ўжо, замутня, процьма ахвотнікаў на імператарскі трон, несупынныя войны, рабункі. Драпежная на язычніцкія і славянскія праваслаўныя землі крыжацкая Рыга цяпер затаілася, асцерагаючыся саюзных Пскова, Ноўгарада і Полацака, тым больш, што найбольш ваяўнічыя і хіжыя рыцары з нямецкіх зямель ужо не бягуць да яе, ім хапае спажывы і на радзіме. Куявія і Мазовія, Яцвязія Навагародку не пагражалі і не пагражаюць. Пас-
' Сарацыны — у той час арабы і ўвогуле мусульмане.
ля таго, як пабілі Таўцівіла і асадаю Твырымета як след напалохалі Выкінта, Навагародку, як і Літве, ужо не было пагрозы і ад Жамойці.
Вось, бадай, які тады быў час, якія былі дзеі і як, чым жыў, пра што думаў і клапаціўся Навагародак, найперш чакаючы навін з Галіцка-Валынскай зямлі: якраз з яе цяпер можна было чакаць небяспекі ці, лепш сказаць, вайны.
2
Сёлетняя позняя восень аднаго не дажджлівага, але астылага дня павеяла ўжо волкаццю вільготнага снегу. Пад вечар ён і апаў з шэра-сіняга неба — мокры, цяжкі, са снежна-ледзяной свежасцю, паступова яшчэ не столькі ўбельваючы, колькі робячы шэрым, здаецца, увесь божы свет. Як і часта бывае, калі снег без марозу, гэта значыць, калі стары бог зімы — Зюзя — яшчэ толькі пацвеліцца, то ён, першы снег, і сёлета доўга не паляжаў. Некалькі дзён пабыло змрочна, сцюдзёна, пасля неба паднялося, выяснілася, a раніцамі і вечарамі холадна чырванелася пры зямлі, а затым раптам сцяў, апёк мароз, ад чаго адразу ж запунсавелася асака на паплавах і каля рэчкі, а пасля, калі зямля ўцвярдзелася ажно да гулу, пасыпаўся сухі і шорсткі, як дробныя белыя крупы, снег, а ўжо зімовы вецер, дурэючы, лёгка пагнаў яго па полі, па дварах да ўсіх замінак на сваім шляху, нагортваючы падрудзелыя ад асушэлага пяску на грудочках гурбачкі. А калі яшчэ праз колькі дзён людзі ўсталі і выйшлі на двор, дык у іх аж зайшлася душа: зямля была накрыта пуховай коўдраю, пласты снегу ляжалі на стрэхах, на кустах і слупах, і ад белі проста адбірала вочы. Гэта ўжо ўволю нацешыўся, натрос пуху з доўгіх рукавоў свайго старога кажуха пракавечны, але наравісты Зюзя, намагаючыся загнаць людзей у хаты, птушак, жывёлін — у дуплы, норы, будкі і хлявы, каб цяпер толькі яму цараваць ва ўсім свеце і са свавольствам, а то і з лютасцю прычапіцца да выпадкова сустрэтай жывой душы, але дарма: Зюзевы няўрымства і буянства не толькі палохалі, але і вабілі — асабліва дзяцей, і змушала люд, многіх птушак зусім не асцерагацца, а дбайна спраўляць свае заўсёдныя клопаты. Многія птушкі і звяры пацягнуліся да чалавечага жытла па здабычу: хто — да стажка сена, хто — на сметнік, хто — да хлява ці сабачай будкі, зразумела, не зусім радуючы гэтым людзей, хоць і яны цяпер зачасцілі ў лес з петлямі, коп’ямі і стрэламі.
А вось голуб (не старшы віж Голуб, а навучаны для віжавой пошты шэра-блакітнаваты птах) гэтай зімою прыімчаў пад крылом з далёкага іхняга памежжа з Галіцка-Валынскай зямлёю згорнуты берасцяньі шматок, дзе была чаканая, але непрыемная вестка
пра яшчэ адных здабытчыкаў: на іх рушыў князь Даніла з братам Васількам, сынамі Львом і Раманам, з палавецкім сватам Цегаком і з супольным Таўцівілам. Значыць, грозны сусед дачакаўся, калі замерзнуць палескія балоты ды рэчкі, і адправіўся з новай караю.
Нападнікі спачатку падаліся на Пінск, каб там, змусіўшы ўліцца ў іхнія харугвы тамтэйшага князя Міхаіла, накіравацца на Навагародскую зямлю з вялікай сілаю. Заадно Даніла папрасіў напасці на іх і яцвягаў ды Жамойць. Значыць, хоча не на жыццё, а на смерць сціснуць іх з усіх бакоў і на гэты раз даціснуць да перамогі. Неўзабаве гэтую вестку пацвердзіў і ўпацелы Войшалкаў ганец: сапраўды, Даніла ідзе вайною, яго, Войшалкавыя, старожы ўжо ўступілі ў бой з перадавымі Данілавымі атрадамі.
Як толькі ўведаў пра гэта, Усяслаў адразу ж паслаў ганца ў Руту, да Міндоўга: князь, імчыся да Выкінта, прасі, малі, давай яму самыя вялікія дары, каб той не рушыў ні на Літву, ні на Навагародак! Накіраваў пасла і ў Яцвязію: браты, мы вам не пагражаем, вам ёсць пагроза ад Данілы, дык не спрыяйце яму! Чым болей мы яго аслабім, тым лягчэй будзе вам!
Як і мінулы раз, калі навагародцы збіраліся адбіць напад князя Данілы, Усяслава праводзіла ў паход Любка.
Верная і адданая жонка ды клапатлівая маці, яна, разгубіўшыся і не бачачы свету з-за слёз, усю ночачку праплакала на Усяслававым плечуку, а ранічкай зноў замітусілася, бегала туды-сюды па палацы, успамінаючы, што трэба пакласці ў ягоны дарожны мяшок яшчэ адну пару цёплых шкарпэтак, таго-сяго з бялізны. Ён жа, Усяслаў, ведаў, што новая сутычка з Данілам будзе вельмі ярасная, але намагаўся і сам быць спакойным, і Любку супакоіць: вайна ёсць вайна, гэта — спрадвечны мужчынскі клопат. Тым больш, калі трэба абараняць родны край.
Вось ён, трымаючы ў руках свечку, зайшоў у адзін, другі пакой да сыноў, хочучы зірнуць на іх перад паходам.
— Спяць харошыя нашы жэўжыкі, не чуюць, што бацька на вайну адпраўляецца! —усхліпнула Любка, запыняючыся побач.— He ведаюць, што могуць болей і не ўбачыць!
— Вот ужо гэтага не трэба гаварыць,— наўмысна незадаволена паўшчуваў ён.
— Але ж не на баль, а на сечу зацятую ідзеш! — прьпулілася да яго грудзіны яна.
— На вайне як на вайне,— адказаў.
— Прашу: беражыся,— узмалілася Любка.
— А як жа,— прамовіў лагодна.— Хіба не разумею, што ў мяне і жонка маладая, і дзеці малыя? I яшчэ іншае, не меншае за мною!
Любка — папаўнелая і яшчэ болей агладчэлая, статная і ахара-
шэлая пасля таго, як нарадзіла дачку, у самай жаночай сіле і красе — абняла яго і ціха заплакала.
— Ну, не трэба,— папрасіў, адарваў ад сябе і з радасцю ды незвычайнай шчымлівасцю зірнуў на яе мілы, любы твар і ў глыбокія цёплыя вочы, а пасля прыпаў да яе вуснаў. Яна адказала яму доўгім, адданым і слодычным пацалункам.— Я не магу не адбіць Данілу і не вярнуцца сюды!
— Я дзень і ноч буду маліцца за цябе.
Абняўшыся, яны зайшлі ў яшчэ адзін пакой, дзе таксама былі сонныя: на тапчане пад цёплай коўдраю — маладая нянька, у падвешанай да столі калысцы-зыбцы — іхняе чацвёртае дзіця, дачушка Любка.
— Няхай спяць,— затрымаў ён жонку, бачачы, што тая намерваецца перапыніць салодкі сон дзяўчыны, падаўся на выхад. Там узяў з рук Любчынага бацькі кажух, бабровую вушанку і, апрануўшыся, развітаўся-пацалаваўся з дамоўцамі: Марыляй, Цішукамі, з дружыннікам-ахоўнікам ды з хлеўным чалавекам, а пасля яшчэ раз моцна прытуліў і прыгалубіў заплаканую Любку: — Чакай, краса ненаглядная,— а затым рашуча пакрочыў на двор, у мецялюжную цемру, дзе яго ўжо чакаў засядланы баявы конь.
Паколькі пагрозы з другога боку, з Жамойці, на гэты раз не было (Выкінт пафанабэрыўся перад Міндоўгам, дабіўся для сябе большых прывілей, запатрабаваў нямала срэбра і даў слова не памагаць Данілу ўзяць Навагародак у абруч), дык Усяслаў на ўсякі выпадак пакінуў невялікую сілу на чале з зяцем Васільком у Навагародку, а астатнюю павёў на поўдзень і захад на помач Войшалку.
За ўледзянелай і заснежанай Моўчаддзю падзяліліся на дзве плыні: адна, невялікая, рушыла на Гарадзен, каб перабрацца цераз Нёман там, дзе ён вузейшы, а значыць, і глыбей прамерзлы, а асноўная сіла рушыла да Шчары, каб там яшчэ раз падзяліцца: некалькім дружынам уздоўж Шчары трэба было рушыць да Услоніма, іншым на чале з самім Усяславам, пераправіўшыся цераз Шчару, мінуўшы лясы, балотцы, ляжаў шлях да Ваўкавыеска — Войшалкавай стаўкі.
Сапраўды, князь Даніла наўмысна перанёс сваю карную выцечку на пачатак суровай зімы — каб, ужо ведаючы, што такое палескія балоты, рэчачкі і рэчкі (а іх не ўпадабалі некалі і манголы, абмінулі, чым, канечне ж, проста выратавалі навагародскую ды літоўскую землі ад пагібелі), надзейней пераадольваць усё гэта. Але і цяпер, марознай і снежнай часінаю, гэты новы. другі, паход быў не вельмі лёгкі: часта іхнія коні грузлі ў гурбах, а на менш заснежаных і нетрывалых мясцінах абломвалі лёд, лапаталі там, раскідва-
ючы па доле чорную зямлю, тузаліся, храплі і, было, некаторыя асядалі ў твань ці на рэчцы боўталі ў ваду.
Гневу, злосці паддавала князю Данілу і тое, што спаможная сіла з Пінска-Тураўскай зямлі спрыяла зусім мала: “князн же пнньсцен нмеяху лесть, н поя е co собою неволею на войну”. Мала таго, што пінскія князі і баяры спачувалі Навагародку, дык яшчэ іхнія праваднікі, канечне ж, злаўмысна заводзілі ў лясную глушэчу і да earHay, а мясцовыя воі ішлі ў паход на Услонім і Ваўкавыеск неахвотна, пры кожным зручным выпадку адставалі, хаваліся ўлесе і паварочвалі дахаты — ясна было, што навагародскі ваявода Усяслаў, a цяпер Войшалк нямала зрабілі для таго, каб пінян, тураўцаў і берасцейцаў настроіць супраць яго і брата Васількі.
Войшалкавы воі не толькі ў час перастрэлі Данілавы перадавыя атрады, але і “гнаша через болота до рекы ІЦарье” — гэта значыць, удала іх адкінулі, загналі ў балоты. А тут яшчэ непрыемнасць: яцвягі, дзе таксама маюць пошапт Усяслаў і Войшалк, не прыйдуць на помач, бо, бачыце, “не могоша доехатн, зане снезн велнце” — лухта, каб хацелі вельмі, то дабраліся б, і Выкінт, Таўцівілаў дзядзька, саюзнік супраць Навагародка, маўчыць, не адказвае на яго, Данілава, пасланне. Значыць, і яго ўжо асярэбрыў хітры Навагародак, a то і застрашыў ім, Данілам.
На свае вочы бачачы, як ужо шэрай вячэрняй часінаю піняне і тураўцы перад Услонімам нібы ярасна кідаюцца з мячамі і коп’ямі на абаронцаў, але толькі махаюць зброяй, секучы паветра і ўхіляючыся ад бою, паварочваюць коней і кідаюцца наўцёкі — адным словам, “не хотяіцнм нтн воевать”, князь Даніла, мружачы вочы ад завеі, абурыўся на суседа, здаецца, угодлівага, а на самай справе хітрага і ненадзейнага князя Міхаіла, які сядзеў побач на кані і таксама за ўсім назіраў:
— “Срамоту нмеем от Лнтвы н от вснх земль, ате не дойдем н вратммся!”
Князь Міхаіл — крыху старэйшы за Данілу, без даспехаў, у цёплым сабаліным футры, прыкідваючыся, што хворы і нямоглы, бо яму, маўляў, заклала ў грудзіне, баліць сэрца,— паныла маўчаў.
— He павернем назад без перамогі! — усё не супакойваўся Даніла.— Я не дапушчу, каб ты, князь, усё болей хіліўся да Ноўгарадка і Літвы! Я знявечу ўсю Ноўгарадскую зямлю за сённяшнюю палітыку Ноўгарадка! Я не дам яму ціха прыгарнуць да сябе Літву, вас і навіснуць нада мной! Чуеш, князь?
— Чую,— падаў той ціхі голас.
— Добра слухай, стары хітрун! Я не пацярплю больш, калі ты і далей будзеш прапускаць Мендогавых набежнікаў на мае землі! Змушу маліцца не на Ноўгарадак, а на мяне! Заўтра сам павядзеш
сваіх вояў на Услонім! Mae полаўцы будуць падпіраць вас сваімі коп’ямі! Чуеш?
Зноў тое ж кароткае:
— Чую.
He зводзячы позірку з поля бою перад Услонімам, Даніла незадаволена пазайздросціў:
— Адменны ваявода Усяслаў! Здатных і спраўных вояў выхаваў! Б’юцца акі туры альбо і зубры! I Усяславаў заступнік, Бялян, умела кіруе сечаю! Палкаводзец ужо! Дык вось ужо і нялёгка справіцца з імі! Нават маім загартаваным у баях з манголамі і уграмі дружыннікам!
Пасля павярнуўся да аднаго са сваіх целаахоўнікаў, смуглявага кіпчака ў аўчынным каптуры і кажушку, з бліскучымі металічнымі даспехамі, паказаў рукой у цёмнай пальчатцы на поле бою:
— Перадай Цегакову соцкаму: я загадваю ўзяць жывым вунь таго Усяслававага воя ў рыцарскіх даспехах! Хопіць яму, як снапы, скульваць з коней мёртвымі маіх слаўных вояў!
Неўзабаве да той мясціны, дзе так удала мечаваў навагародскі асілак на дужым гнядым кані,— а там, хоць цяпер віхурыў вецер, мёў, наганяў снег, дол быў цёмны ад крыві, упалых мёртвых і параненых вояў, конскіх яблыкаў,— сцёкся дзесятак вояў-полаўцаў, і яны абкружылі разгарачанага малойца. Ён смела кідаўся на іх, але тыя ў бой не ўступалі, адскокваліся, ды вось адзін з іх кінуў вяроўку, і яе захлыска абвіла шыю ўдальца. Цяпер ён сам кулем рухнуў з каня. Два конныя полаўцы за вяроўчыну павалаклі магутнага, але не зусім абачлівага навагародца сюды, да Данілы.
Прыцягнулі, заўсміхаліся, чакаючы пахвалы і ўзнагароды. Па Данілавым знаку целаахоўнікі знялі вяроўку з шыі палоннага, паставілі яго на ногі. Нават у паўзмроку было відаць, што той яшчэ юны, мабыць, самае вялікае васемнаццацігадовы. Высокі лоб, блакітныя, праўда, цяпер вырачаныя ад удушлівай захлыскі вочы, шырокі твар бела-сіні. Бліскучы шолам з пярынаю і панцыр, апырсканыя чужой крывёю.
— Як цябе зваць? — калі дзяцюк крыху акрыяў, пачаў злёгку пунсавець, грозна запытаў Даніла.
Той, усё яшчэ агаломшаны, маўчаў, моршчыўся, цёр далонню, канечне ж, анямелую шыю.
— Адказвай цару нашаму,— ткнуў малойца мячом у спіну Данілаў целаахоўнік-галічанін.
— Васілёк,— буркнуў той.
— Дзесяцкі?
— Дзесяцкі.
— Хочаш быць соцкім? У мяне!
— He,— той горда ўскінуў галаву. У маладых і ўжо ажыўленых вачах бліснуў агонь непрымірымасці і зацятасці.
— Чаму?
— Я не хачу служыць ворагу.
— Я — вораг? — ухмыльнуўся Даніла.— Дурань малады! Гэта табе так удзёўб змутар і бунтаўшчык ваявода ваш, Усяслаў! Я быў, ёсць і буду ваш Гаспадар! Я прыйшоў вызваліць вас ад здрадніка Усяслава і яго сябрука Мендога!
— Ты — не вызвольнік.
— А хто ж?
— Захопнік. Навагародак — тут Гаспадар! А ты замінаеш, не даеш нам жыць сваім ладам! Топчаш, паліш, рабуеш нашу зямлю!
— Вось як! — скрывіўся і захітаў галавою Даніла.— Я вораг, захопнік за тое, што па спадчынным праве свайго продка Яраслава хачу зноў уладаць вамі?! За тое, што вы, мае ўчарашнія рабы, неслухі, змутары і ўжо гардавусы?!
— Мы не хочам быць рабамі, мы хочам быць гаспадарамі сваёй зямлі!
— Ты цвяроза ўсведамляеш, што аскірзаешся свайму ўладару?
— Ты — не мой уладар.
— А хто твой уладар? Паганін Мендог?
— Хрысціянін Мендог, наш вялікі князь па волі Навагародка.
— Непачцівы і дзёрзкі, ты знаеш, што цябе чакае за такія паганыя твае словы мне?
— Знаю.
— Яшчэ раз паўтару: ідзі да мяне соцкім. Памагай браць Услонім, а потым — Ваўкавыеск. Палані і прывядзі да мяне Усяслава.
— Ніколі!
— Жанаты? — гнеўна сарваўся на крык Даніла.
— He.
— Тады ты, неслух, не павінен ажаніцца, мець дзяцей,— у Данілавым голасе загучалі сталёвыя ноткі.— Твае сыны і ўнукі будуць вельмі небяспечныя для маіх унукаў і праўнукаў!
1 князь Даніла, у свой час навучыўшыся ў манголаў, павёў вялікім пальцам злева направа. Гэты просты, але страшны знак азначаў смерць для асуджанага.
Адзін з полаўцаў, хто заарканіў Васілька,— рослы, у каўпаку, зпад якога выбіваліся кутрыстыя і доўгія валасы, з вузенькімі вочкамі і выстаўленымі жаўлакамі — імгненна і радасна ўдарыў кінжалам малойцу ў шыю — тут жа адтуль пырснула струменем кроў, цяпер ужо не яркага, а цёмнага колеру. Васілёк захроп і абваліўся долу.
— Перадайце яго непрыяцелю,— пахмурна прамовіў Даніла целаахоўнікам.— Ён — сапраўдны вой, а сапраўдных вояў, нават непрыяцельскіх, трэба хаваць годна.
’’...наутрея же,— рече [Даніла],— сьвет створнм”. I: “тое ноіцн послав по вснм воем, рекый: “Пойдете, да разумно будет вснм не хотяшнм нтн на войну” — н зревше же вое пошедшне, н самн нужею пондоша нннн же всн”.
3
Досыць высокую крэпасць у Ваўкавыеску Данілавы дружыны абкружылі з усіх бакоў, але з першага наскоку ўзяць не маглі: абаронцы зверху палілі ўвесь насып вадою і ён абледзянеў, стаў быццам шкло. Сцеклая вада ўлюстравалася і ў рове. Hi пешшу, ні на конях нападнікам не ўдавалася наблізіцца да крапасных сцен, а стрэлы, што яны пускалі, хоць і даляталі, але вялікай шкоды не чынілі. Як і абаронцы здалёк не вельмі шкодзілі сваімі стрэламі непрыяцеля.
Усяслаў, стоячы на памосце поруч з князямі Войшалкам і Глебам, паколькі сёння дзень нечакана выдаўся ціхі, сонечны і яркі (праўда, ноч мелася быць вельмі халоднай), уважліва сачыў за малакроўным процістаяннем, быў спакойны, разумеючы, што ім, калі яны могуць пагрэцца ў цяпле, спажыць гарачай ежы, лягчэй; абмарожаным, беспрытульным Данілавым жа воям нашмат цяжэй, і яны, як адчувалася, не вельмі вялікія ахвотнікі да зацяжной аблогі, пачынаюць разгублівацца і бурчэць на сваіх дзесяцкіх і соцкіх, а тыя, можа, наракалі і на вышэйшых сваіх начальнікаў. Ды вось Усяславава сэрца балюча апала: досыць далекавата ад крэпасці палавецкія воі гоняць на поўдзень адзін за адным вялікія статкі авечак, свіней, кароў і коней, а неўзабаве з небакраю выплыў і падканвойны людскі натоўп з хатулямі за спінамі, з дзецьмі на руках і збоку. Яму хапіла толькі аднаго мігу, каб на вачах адразу ж адчуць туман і слёзы: жанчыны цягнулі да іх, абаронцаў крэпасці, рукі, штосьці злітна крычалі і лямантавалі. Мабыць, “Памажыце!”, “Ратуйце!”. Тыя добра ведалі: некаторыя з іх трапяць слугамі-парабкамі да знаці і дружыннікаў Данілы і Цегака, а некаторых полаўцы прададуць у рабства ў далёкія цёплыя краіны, адкуль мала хто вернецца!
Усяслаў ад адчаю, што не прарвеш асады і не выратуеш няшчасных, заплюшчыў вочы. Як чуў, у абаронцаў вырваўся з грудзіны злітны цяжкі стогн па сваіх блізкіх і родных, якіх услед за жывёлаю пагналі ў палон. Пасля ў іх вырваліся адчайныя ад жаху выкрыкі:
— Трэба выцечка!
— Прарваць асаду!
— Адбіць хоць людзей!
Усяслава падштурхнуў у бок локцем Войшалк — упершыню ў дарагіх княскіх баявых даспехах, з мячом, але смутны і белы, як ніколі:
— Глядзі, баярын!
Ён адплюшчыў вочы: на небакраі з іншага боку паказаўся іншы людскі гурт — на конях, у даспехах. Наперадзе ехаў дружыннік з харугваю — як было ўсё лепш відаць, блакітнага колеру, абшытай золатам. Гэтая харугва — Данілаў сцяг. Як выразней пачало бачыцца і іншае: у войстве, што ідзе на дапамогу гэтым нападнікам, Данілавы дружыннікі ў бліскучых даспехах і полаўцы ў стракатым адзенні, а некаторыя таксама ў даспехах. Цяпер усе зразумелі і без слоў: Даніла скарыў услонімскі край і пагражае ваўкавыескаму, дык цяпер, каб і выявіліся ахвотнікі, няма і гутаркі пра тое, каб зрабіць з крэпасці вылазку для паратунку гаротных запалоненых.
I з падмогай галічане, валынцы і полаўцы не маглі справіцца з ваўкавыескай крэпасцю, а тут яшчэ як след даймаў мароз. Князь Даніла са знаццю меў сховішча ў ацалелых тутэйшых людскіх паўзямлянках і зямлянках, той-сёй спрабаваў сагрэцца ў шатрах, куды ўвалакалі нагрэтыя да чырвані валуны, а простыя воі ўдзень ратаваліся ад холаду бегатнёй, заўзятымі сутычкамі, боем, а ўночы туліліся да вогнішчаў, а калі хто засынаў, то ці абмарожваўся, ці зусім аддаваў Богу душу.
Праз дзень-другі ў ваўкавыескай крэпасці калі не ўсе, то вельмі многія азмрочыліся, уведаўшы, што Данілаў брат Васілька і сын Раман “взяша” Гарадзен. Гэта не магло не панізіць настрой і дух: якія ні нясе вялікія страты Даніла, але перамога ўсміхаецца якраз яму, усё болей і болей Навагародскай зямлі становіцца падуладнай нападніку. Узяўшы Ваўкавыеск, той, можа, рушыць і на сам Навагародак. Ды на радзе ўсе прыйшлі да згоды: стаяць да канца. Калі ж Даніла іх абміне, пойдзе ўглыб іхняга гаспадарства — удараць яму ў спіну.
А тым часам мароз мацнеў — ад яго замуроўваліся шкліны ў багатых ваўкавыескіх дамах, замярзала вада ў калодзежах, трашчалі куты драўляных хат, a то і падалі ніц мёртвымі птушачкі,— a са сваёй моцаю ён, зімовы ўладар, усё больш і больш пачаў весці ўсё да зыходу гэтай вайны паміж былым гаспадаром і паўстанцамі супраць яго. Гэтаму зыходу не маглі не спрыяць голад, людскія калецтвы ды смерці, конскі падзеж.
Даніла першы прыслаў да іх ганца: ваша супраціўленне неразумнае, ад яго толькі лішнія беды, здавайцеся, бо ён, Даніла, з саюзнікамі ўжо “пленнша всю землю Новогородскую”. Ганца, зразумела, з гонарам выправадзілі, сказаўшы, што хоць князь Данілатаго-
сяго дабіўся, але ён не запаланіў усёй Навагародскай зямлі і ўжо ніколі не запалоніць. А вось да іх спяшаецца Міндоўгава падмога. Самалюбны і горды Даніла зноў прыслаў ганца — цяпер ужо з граматай-клятваю: няхай князь Войшалк і ваявода Усяслаў едуць да іх на перамовы, недатыкальнасць усім ён дакляруе сваім княскім словам, княскім гонарам.
Параіліся і рашылі: паколькі князю Данілу таксама нявыкрутка і ён так ці гэтак мусіць прызнаць Войшалка як намесніка вялікага князя Навагародска-Літоўскага гаспадарства на тутэйшых землях і, што ні кажы, ужо лічыцца з іхняй сілаю, трэба ісці насустрач і ўжо мірным шляхам, нялёгкімі перамовамі пазбегнуць зацяжной вайны і не страціць свае набыткі апошніх гадоў.
Іх прывялі ў досыць прасторную, крокаў чатыры на шэсць, вясковую драўляную хату збеглага, а можа, і пагнанага з сям’ёй у палон тутэйшага баярскага цівуна.
Данілавы пакаёвыя памаглі Войшалку і Усяславу зняць простыя, але цёплыя кажухі з аўчын у грыдні — першай невялікай палове, як адчулася адразу, цёплай хаціны (туг быў стол, накрыты белым з чырвонымі пеўнікамі абрусам, абапал сцен — лавы, у парозе — драўляная бадня з вадою, кубкі, а на атынкаваных глінаю сценах вісела шыкоўная княская і баярская верхняя вопратка), а пасля іх, не просячы і не змушаючы аддаць кароткія мячы на паясах, запрасілі ў другую палову хаты, дзе ўздоўж таксама атынкаванай і пабеленай мелам сцяны стаялі састаўленыя ўпрытык сталы, накрытыя зялёным аксамітам, а пасярод іх узвышаўся масіўны масянжовы падсвечнік з пяццю тоўстымі свечкамі. Свечкі, тоўстыя, яркія, былі і ў падсвечніках на сценах.
Тут таксама было цёпла ад печы — не цёмнай, не задымленай, як у простых смердаўскіх зямлянках, дзе дым, выядаючы вочы, абагравае жытло, а выкладзенай не толькі цэглай, але і кафельнымі белымі пліткамі і з дымаходам. Па цэнтры стала ўзвышаўся на высокім крэсле князь Даніла. Пастарэлы, усівелы, але па-ранейшаму шыракаплечы, дужы, па-мужчынску прыгожы, важны ад сіняга, з пазалочаным паскам зверху ўніз ды з сабалінай акаймоўкаю па краях стаўбуна на галаве, ад плашча-карзна, што быў падшыты белым шоўкам, зашпілены на правым плечуку залатой фібулаю, таму правая рука была вольная, ад малінавай кашулі і сіняй безрукаўкі, ад спадчыннага дарагога мяча, што звісаў за стол злева на скураной, цераз плячо, перавязцы. Данілаў позірк цяпер, увечары і пры святле свечак, быў засяроджана велічны. Позірк таго, хто лічыць сябе адной з самых важных асоб у Еўропе, хто можа ўзначаліць яе сілы супраць пакуль што непераможнай Азіі,— гэта зна-
чыць, супраць манголаў, якія намерыліся заваяваць, змусіць прыслужнічаць ім увесь свет. А тут пад яго нагамі блытаецца і прагне сваёй моцы, велічы і славы нейкі Навагародак!
Па правай Данілавай руцэ ў сінім, як і ў бацькі, карзне горда рассеўся Леў, падобны і на славяніна, і з матчынымі, палавецкімі, рысамі твару, цёмнавалосы аж да сівізны, амужнелы і жорсткі, самалюбны бацькаў наступнік; за ім знаходзіўся новы Данілаў швагра — Таўцівіл, худы, даўганосы і танкагубы, з задаволенай усмешкай, поўнай радаснай помсты; леваруч ад Данілы быў палавецкі хан Цягак у кажушку і ў каўпаку з лісіных скур, аблямаваных рудым аксамітам і пазалотаю, быццам з заталым, непранікнёным тварам, на якім асабліва выразныя былі далёкія адно ад аднаго вочышчыліны ды выпертыя жаўлакі на смуглявых шчоках; лявей—ужо не сівы, а беласнежны разгублены князь Міхаіл, адчайна змарнелы русявы ўслонімскі князь Ізяслаў (абодва ў зялёных, з залатой вышыўкай плашчах і жоўтых, з карычневымі вялікімі і зялёнымі маленькімі кружочкамі туніках, зялёных шапках-стаўбунах); яшчэ лявей паселі Данілавы вярхоўныя военачальнікі ў блакітных жупанах і чырвоных кунтушах з разрэзамі на рукавах, а іхнія локці былі пастаўленыя на стол і кулакі падпіралі падбародкі. Ім, Войшалку і Усяславу, трэба было толькі ўдвух сесці насупраць столькіх непрыяцельскіх дзяржаўцаў, сярод якіх Даніла, канечне ж, наўмысна, з хітрыкай утыркнуў і пінскага ды ўслонімскага князёў: глядзіце, і яны, каго вы зарана палічылі сябрамі, вашы незычліўцы!
Войшалк і Усяслаў паклонам галавы павіталі Данілу і ўсіх астатніх — ні Даніла, ні іншыя князі і баяры нават не прыўзняліся, адказалі на іхняе прывітанне толькі кіўком. Значыць, іх сустракаюць як пераможаных. Даніла, праўда, лёгка махнуў рукою: садзіцеся.
Калі яны селі насупраць, то пачаў перамовы па-свойму, па-царску: адставіў убок падсвечнік і з ухмылкай, учэпіста навёў вочы на Войшалка, сёння таксама ўбранага шыкоўна, амаль так, як пінскі і ўслонімскі князь, толькі з болыпай пазалотаю. Бледны, мабыць, як ніколі, Войшалк тым не менш мужна ўсё ж не адвёў вочы: так, гэта — я, той, хто началіць тут, а не твой сын, як ты таго прагнеш!
— Дык вось ты які, Мендоўгаў сын і Усяславаў выхаванец! — з выклікам прамовіў Даніла, пазіраючы на яшчэ нядаўна нячутнага, а цяпер шырокавядомага маладога князя-халасцяка.— Нямала чуў і пра тваю набожнасць, і пра мяккую, але хітрунр і настойлівую дыпламатыю! Кажуць, велмі спрытны ў покутных варунках!
Ад “пакутно” — г. зн. тайна.
Войшалк не абзыўнуўся. Праўда, вочы апусціў, чакаў, як Даніла пачне паводзіцца далей. Той перавёў позірк на Усяслава:
— Малады бляск у вачах, але ўсё ж пасівеў ты, ноўгарадскі баламутца!
— I ты, князь, багата асерабрыўся!
— Паселі во насупраць! Ворагамі! — дакорліва пахітаў галавою Даніла.— Я і ты! Тыя, хто разам біліся з манголамі на Калцы, хто хадзіў на яцвягаў, на Конрада Мазавецкага, хто так пераможна пры Гарбах адолеў угорскага гардавуса Фільнія з яго ляшскімі і нямецкімі рыдзелямі! Другі раз за апошнія гады паднялі не келіхі з віном, а мячы адзін на аднаго!
— Другі раз! — таксама дакорліва пахітаў галавою Усяслаў.— Ты нападаеш, а мы мусім абараняцца!
— А з-за чаго? — пунсовы Данілаў твар раптоўна проста наліўср чырванню.— Найперш з-за тваёй сваволы, ростыркі і роспусту! 3-за ноўгарадскага хітрага спалкавання з Літвою!
Усяслаў змаўчаў, напружваючыся для нялёгкай цяжы — выслухоўваць цярпліва рэзкія і вострыя Данілавы дакоры, напады, пагрозы і адказваць спакойна, абачліва, але словамоцна, а ўрэшце вылічыць той міг, калі трэба будзе, можа, і ў чымсьці саступіць. Дзеля таго, каб гэтая вайна не зацягнулася, каб не страціць самага важнага і вялікага — волі.
— Ты бачыш для сябе велмі вялікі опас у злучнасці Навагародка і Літвы? — запытаў нібы здзіўлена.
— He проста опас, а вялікую небяспеку!
— Якую? У чым?
— “Якую! У чым!” — перадражніў Даніла, канечне ж, бачачы, што ён хітруе.— Гэта ўжо і дзіцяці ясна!
— Калі мы селі за гэты стол, дык патлумач свой опас, князь. Давай пагаворым пра ўсё адкрыта.
— Ай, аспід! — яхідна закруціў галавой туды-сюды Даніла.— Які шчыры і нявінны! Акі агнец! Анёл!
— Тады, князь, дазволь мне зайсці з іншага боку,— улучыў момант кальнуць, быццам шпількаю, Усяслаў,— чаму многія твае воі на гэты раз не хацелі і не хочуць ісці вайной на Навагародскую зямлю? Даніла ажно сцепануўся, адчуўшы, што запалемізаваў не толькі з баявым ваяводам, але і з кемным паслом, але хуценька адмахнуўся:
— He перабольшвай гэтага! I не хітры на гэтым!
— А чаму,— Усяслаў не змог не ўсміхнуцца,— не рушылі на нас яцвягі? Выкінт? 3 імі, князь, вайна, канечне, была б іншай!..
“Свавола” — парушэнне ўсталяванага ладу, “ростырка” — разлад, “роспуст” — развод
Якой — не сказаў. Але Даніла цудоўна ўсё зразумеў. He столькі дзеля сябе, колькі дзеля тых, хто сядзеў побач, напусціў павейкі на вочы і мовіў пагрозліва:
— He спакушайся, баламутца! Тое-сёе табе і князю Войшалю ўдалося ў вашай покутнай гульні, але... He пайшлі ўсе мае сілы, якія я сабраў, на вас,— пойдуць пазней! — I, падняўшы палец, прыгразіў: — I не толькі яны! У мяне ёсць і іншы запас!.. Грозны і страшны!
— Ведаю,— усміхнуўся, але смутна, Усяслаў, пацёр скроні далонямі.— Для хціўца ўсё брыдотнае прыдатнае, абы дабіцца свайго!..
Пры ўсіх ён не патлумачыў таго, што мог сказаць уголас: некалі, каб заняволіць прагны да волі Полацак, кіеўскія князі не толькі самі тапталі, руйнавалі, палілі, рабавалі Полацкую зямлю, наводзілі на яе сваіх ворагаў (тых жа полаўцаў), але і ішлі на ўсё, нават на клятвапарушэнне, каб дабіцца свайго! Няма ніякага сумнення, што цяпер, навёўшы на Навагародскую зямлю полаўцаў, Даніла зусім не пасаромеецца навесці сюды і манголаў! Нібы для яе, мангольскай, моцы! Вось дзе славянскі, праваслаўны парадокс! He магу дабіцца свайго — з’ем нават таго, хто мог бы быць са мной! Я, Я, Я, наша ідэя — вось што галоўнае!
— Князь Даніла,— рашуча зірнуў таму ў вочы Усяслаў,— думаю, на гэтым мае ваяводскія правы заканчваюцца. Я сказаў тое, што мог сказаць як ваявода. Цяпер ты гавары з князем Войшалем, і няхай ён, як намеснік вялікага князя Навагародска-Літоўскага гаспадарства на гэтай зямлі, вырашае: што і як сказаць табе, нашаму карніку.
Даніла адразу ж зразумеў гэты хітры ход, ад якога сама па сабе ўзвышалася роля Міндоўга і Войшалка, але якую яе, гэтую ролю, вызначаў ён, Усяслаў, цяпер нібы сыходзячы ў цень.
Што было рабіць? Даніла перавёў позірк на аспакайнелага Войшалка:
— Ну што, княжыч, скажаш ты? Ад імя “Навагародска-Літоўскага гаспадарства”?
Як заўважыў Усяслаў, ажывіліся Данілавы баяры, нават расплюшчыў вочы шырэй хан Цягак, панік Таўцівіл, стрыечны Войшалкаў брат, разумеючы, што цяпер сама сітуацыя, Усяславава гульня і Данілава згода, дае шанец яму, Войшалку!
— Дык які, у чым вялікі опас для цябе, князь Даніла, ад спалкавання Навагародка з Літвою? — надзіва непарушна падаў свой голас Войшалк.
— Ты ад чыйго імя, княжыч, гаворыш? — уважліва зірнуў, але і пранізаў вачыма непажаданага саперніка Даніла.
— Я гавару ад імя вялікага князя Навагародска-Літоўскага гас-
падарства,— адказаў той.— А права майму бацьку на гэтае вяршэнства дало, як ты добра ведаеш, навагародскае веча.
— Ці нябожчык князь Ізяслаў? — занегадаваў Даніла.— Ці во ён? — тыцнуў пальцам на Усяслава.— А што далей? — наўмысна занепакоена ашчаперыў шчокі далоньмі.
— Далей — далейшае...
— Разумею,— узвіўся Даніла.— Далей — пінеская, тураўская, берасцейская і яцвяжскія землі! Так?
— Гэта ў тваёй галаве, князь Даніла,— зусім спакойна прамовіў Войшалк і не пачырванеў, як бывае пры ўзбуджэнні, а яшчэ болей пабялеў. He проста было ўпершыню ў жыцці — ды ад імя Навагародка і Літвы — весці перамовы з такім, як казалі ў мусульманскіх краінах, сатрапам.
— Што ў маёй галаве? — закрычаў Даніла.— Вы пад сцягам Ноўгарадка не бачыце Палацескую зямлю? He замахніцёся на мае, галіцка-валынскія землі?
— Калі ў мяне, навагародскага стаўленіка, пытаеш, дык я і адкажу, князь,— зусім збялелы Войшалк, які ніколі дагэтуль не быў вось у такіх незацяжных, але жорсткіх сечах і пакутлівых ды важных перамовах, цяпер проста на вачах набіраўся духу.— Ніхто не супраць: гэты, новы Навагародак, заклаў твой продак, Яраслаў. Як старожу супраць для яго варожай Літвы, а таксама і супраць непакорнага Палацеска, што ніколі не прызнаваў руку Кіева. Але, князь, Навагародская зямля, яе стары горад-воласць былі і да Яраслава, ён, Яраслаў, прыйшоў сюды як заваёўнік. Дык вось навагародскі люд рана-позна не мог не задумацца: хто мы? Вечныя парабцы? I мы, і нашы дзеці ды ўнукі павінны вечна цярпець чужое ярмо?
Даніла, упершыню слухаючы Міндоўгавага сына, паблажліва ўсміхнуўся: ну а што далей?
— А калі і ў княскай, і ў баярскіх, і ў смердаўскіх галовах выспела, што ёсць свая Дзедзізна, Бацькаўшчына,— сказаў Войшалк,— дык не магло не выспець і іншае: мы, карэнныя, павінны самі ў сябе началіць і гаспадарыць! Vox populi, vox Dei! .
Даніла не змог утрываць, пагардліва хмыкнуў.
— Канечне, як ты кажаш, князь, і дзіцяці ясна, што Навагародку паспрыяла не толькі пазбыцца няволі, але і ўзвысіцца тое, што твае дружыны разбіў Батыга і што ты потым яшчэ шмат патраціў сілы на спрэчку з угорскім каралём Бэлам і сынаўцом Расціславам. У гэтых варунках Літва не магла не пацягнуцца яшчэ болей да Навагародка. Вось і выйшла тое, што ёсць: Навагародска-Літоўскае гаспадарства, а вялікі князь яго — Мендог.
Голас народа — голас Божы (лац.).
— Усё? — перапыніў Войшалка Даніла.
— Хачу дадаць,— прадоўжыў Войшалк,— што наша гаспадарства не для агрэсіі, як ты думаеш, а для абароны.
— Ой-ёй-ёй, галубкі! Сама цнота! — перакрывіў Даніла.— A цяпер слухайце, што я вам скажу далей: я не прызнаю і ніколі не прызнаю вашага спалкавання, вяршэнства Мендога над ім, а твайго, княжыч, стаўленіцтва на гэтых землях. А гэта значыць, што далей буду гаварыць толькі са сваім падуладным — ноўгарадскім ваяводам Усяславам.
Пры гэтых словах Таўцівіл, пазіраючы на белага, што снег, Войшалка, ажно заззяў: вось табе, змоўшчык!
— Я не супраць: няхай далей вядзе перамовы баярын Усяслаў,— знайшоўся Войшалк.— Нікому ж не сакрэт, якія ў яго людскі давер і сіла ў нашым гаспадарстве, што ён у нас самы мудры і магутны дзяржаўца.
— Вось я і хачу сказаць “самаму мудраму і магутнаму” ў Ноўгародку: запыняй крамолу! — Данілаў голас зазвінеў жалезам.— He злуй мяне, не змушай брацца за меч! і
— Што — нам забаронена стаць языком? — запытаў Усяслаў.— Але кім? Нават Богам?
— Мною!
— Але ты не вышэй за Бога, князь.
— He вышэй, але я — ваш зямны ўладар!
— Хіба не чуў, князь: нават нашы простыя воі, смерды ўжо не жадаюць быць тваёй паднявольнай чэляддзю?! I многія твае воі хіба не лічаць: трэба не вайной на нас ісці, знясільваць і самім знясільвацца, а берагчы, умацоўваць славянскую, праваслаўную зямлю?! Ды цяпер, калі гэтулькі яе стапталі, спалілі, абрабавалі і абязлюдзелі! Калі ацалеламу яе астраўку таксама пагражае смяртэльная небяспека!
Даніла ажно заёрзаў на крэсле: гэтыя Усяслававы словы былі не толькі непрыемныя, але і ўзрыўныя, да душы некаторым яго баярам, што незадаволеныя ягонай заменаю праваслаўнай веры на каталіцкую, скіраванай палітыкаю на Рым і Заходнюю Еўропу, на крыжакоў, дык яны, тыя некаторыя баяры, былі не вельмі ахвочыя ваяваць з праваслаўнай Навагародскай зямлёю, хоць на чале яе цяпер сядзеў католік Міндоўг. Нават больш — той-сёй з гэтых баяраў меў тайныя шчырыя перамовы з Усяславам. Да слова, з-за небяспечнай, як лічылі яны, згоды Данілы на унію праваслаўя і каталіцызму.
— Ноўгарадак паўтарае памылку Палацеска,— па-свойму ацаніў
Язык — племя, народ.
апошнія Усяслававы словы Даніла.— Яе, гэтую памылку, можна назваць так: адасобшчына!
— Мы хочам аб’яднаць і выратаваць тую славяншчыну, Русь, што вакол нас.
— Але калі пачынаеш есці, то прыходзіць смач!
— На вялікі кавал мы не хіжыя, князь.
— Калі цяпер не хіжыя, то пазней станеце такімі. Таму я другі раз пайшоў на вас вайною! He было і не будзе ніякай Навагародска-Літоўскай Русі! А я дараблю тое, што рабілі, але да канца не споўнілі мае продкі!
— Князь, не мне табе гаварыць: таго, чаго хацеў Кіеў, ужо не споўніш,— прамовіў Усяслаў.—Якая ні мудрая і ні вабная ідэя “еднной землн, еднной веры, еднного сердца н еднного государя”, але з гэтага нічога не выйшла. Кіеў толькі праліў шмат крыві ды слёз, a ўрэшце і сам заняпаў. Яны, твае продкі, ужо ўбачылі: за дзесяткі, сотні гадоў спакваля ўтварыліся тры Русі. Адна — вакол Ноўгарада, другая — вакол Палацеска, трэцяя — вакол Кіева. 3 аднаго бохана выйшла тры скібы. I марная трата сіл і духу спрабаваць іх сілай склеіць.
— He дам умацавацца вашай адасобшчыне! — Даніла так грукнуў кулаком па стале, што на ім ажно падскочыў падсвечнік, хіснуўся, ад чаго ледзь не скінуліся са свечак язычкі агню. Леў падхапіў падсвечнік і паставіў яго на месца.— Вы былі і будзеце маёй паднявольнай чэляддзю! I яшчэ раз, другі, трэці, дзесяты раз пайду на вас вайною, але пастаўлю на калені!
— Грэх вялікі бярэш на душу, князь. Гэтая твая зацятасць, гардыня, кажу, будзе дорага каштаваць нам, славянам, праваслаўным! Рана-позна пакарае цябе за гэта Бог! Ва ўсе вякі калі не сам тыран, то дзеці, унукі яго церпяць за пралітыя ім людскія кроў і слёзы!
Данілаў Леў, як і бацька, запалаў сухой гарачынёю на шчоках, яхідны Таўцівіл разгубіўся ад Усяслававай моцы духу, князі Міхаіл і Ізяслаў, мабыць, у душы цешачыся, пажвавелі, толькі хан Цягак па-ранейшаму быў непарушны, нібы драмаў, хоць на самой справе ўважліва назіраў за спрэчкаю славянскіх дзяржаўцаў.
— I яшчэ адно не забывай, князь!..
— Што яшчэ?
— Курамсу, Батыгавага наглядчыка за тваёй вотчынай!..
— Ведаеш?..— на ягоны намёк намёкам запытаў Даніла, здзіўляючыся, што Усяслаў ведае пра пагрозы Курамсы.
— Ведаю. Як і тое, што сілы твае не такія ўжо агромністыя. Іначай ты не сеў бы з намі на перамовы і не вёў бы гэтую перапалку!
— Перапалку гэтую я вяду найперш для таго, каб абразуміць вас, неслухаў і змутароў,— пахарахорыўся перад сваімі Даніла.—
Таму па-бацькоўску раю: запыніце крамолу! Няхай Войшаль цэлы і здаровы вяртаецца ў Літву, да бацькі. Яму знойдзецца там пасад. А цябе, Усяслаў, бяру да сябе ваяводам, даю вялікую ўладу над войскам, велізарнае багацце!
— He, князь,— адказаў Усяслаў.— Я не буду здрайцам свайму люду! Але перамір’я, міру хачу ўсёй душою.
— Перамір’е, мір могуць быць толькі на маіх умовах!
He трэба было нічога тлумачыць, але Усяслаў наўмысна запытаў:
— Якія твае ўмовы, князь?
— Тыя, пра якія ты ведаеш, хітрун! У Ноўгарадку павінен княжыць мой сын! Ра.ман альбо Шварн. Ажаніць абранніка згодзен з дачкой Мендога. Але за сына я вазьму заложніка. I не простага. Да ўсяго вялікі выкуп з вас. Срэбрам, ільном, скурамі, збожжам, зброяй, коньмі. I пры кожным маім знаку не адмахвацца, а даваць мне свае дружыны.
Калі згадзіцца на гэта, то трэба страчваць усё, чаго дабіліся за апошнія дзесяцігоддзі, асабліва за апошняе. Але Усяслаў не мог сказаць рашуча: не! Трэба было пагуляць, выйграць час і дабіцца зацішку.
— Мы павінны, князь, пра ўсё гэта пагаварыць з Мендогам, a пасля — на Радзе, на вечы, дык просім: дай нам месяц-другі на гэта,— Усяслаў не палічыў ганебным папрасіць Данілу.
— Даю, але не больш,— памякчэў той.— Толькі ні ад адной сваёй умовы не адступлюся. Вайна альбо мір паміж намі — усё гэта цяпер у вашых руках.
— Дзякую, князь,— Усяслаў схіліў галаву.— А цяпер дазволь сказаць пра сваю просьбу.
— Гавары,— лагодна прамовіў Даніла.
— Калі мы запынілі вайну, дык давай абмяняемся палоннымі, пахаваем загінулых. I праяві яшчэ сваю вялікую міласэрнасць, князь: вярні той мірны люд, які павялі да цябе ў няволю. Некаторыя ж з яго навек знікнуць па-за славянскім светам!..
— Пра гэта ты, ваявода, дамаўляйся з маім ваяводам, а я потым пагляджу, што тут і да чаго,— адказаў Даніла. I ўпершыню ўсміхнуўся, мусіць, лічачы, што ўся перамога за ім, а Войшалк і Усяслаў калі не цалкам пераможаныя, то з моцна апалым духам: — Ну што, ноўгародцы, патрапезнічаем дзеля “ўзаемапаразумення і сяброўства?”
Войшалк і Усяслаў, як іх ні ўгаворвалі, не засталіся на вячэру — як кажуць, падзякавалі і хуценька адкланяліся.
Едучы пад высокім густым, але не цёмным начным небам, дзе ззяла незлічона зорак, малаком разлілася паласа Млечнага Шляху,
ад чаго сюды, на белую зямлю, зліваючыся, скупа спадала далёкая халодная відната, ад якой серабрыўся, іскрыўся снег, быў цемнаваты і сумны лес,— дык вось едучы побач на кані ў марознай звонкай цішы, першы падаў голас Войшалк:
— Прайгралі мы ці выйгралі, баярын?
— He выйгралі, але і не зусім прайгралі, княжыч: захавалі Навагародак, цябе, Мендоўгаў тытул.
— I цябе.
— Як і кожны, я рады, канечне, што жывы застаўся.
— Цяпер я на свае вушы пачуў і на свае вочы ўбачыў: не адчэпіцца Даніла ад нас,— уздыхнуў Войшалк.— Нічым не пагрэбуе, каб мяне адгэтуль выгнаць, а цябе прыручыць альбо знішчыць.
— He адстане,— згадзіўся Усяслаў.— I ніякімі дарамі нам не адкупіцца. Хоць цяпер дары саслужылі сваё. А з тымі Данілу было б лягчэй нас адолець.
— Азмрочыў дзядзька Таўцівіла.
— Яшчэ як! Таўцівілу гэта, канечне ж, падрэзала крылы, а вось Выкынт — стары хітрун — на гэты раз не страціў, а нямала чаго набыў і закінуў наперад. Трэба перадаць яму вялікі дзякуй і новыя дары. Як і яцвягам.
— А што перадаць Данілу, баярын? — запытаў Войшалк.
— Пакуль што будзем ва ўсю спажываць перамір’е і жадаць, каб Курамса напаў на яго ды каб ён глыбей увяз у еўрапейскіх варунках. Каб прага велічы завяла яго ў тупік, a то і падкасіла.
— Але нас ён, кажу, у спакоі ніколі не пакіне. He разаб’е, дык будзе намагацца хоць знясіліць.
— Так, княжыч. I выбар для нас невялікі: альбо аддаць за яго каторага сына тваю сястру і пасадзіць яго ў Навагародку на пасад, альбо зноў вайна! Але пакуль што, каб зацягнуць час, будзем дабівацца іншага ходу: яшчэ бліжэй парадніцца Данілу і Мендогу, хоць загадзя можна сказаць, што гэтага будзе мала.
— Можа, баярын, зноў перамовіцца з Полацакам?
— Полацкія гардавусы, княжыч, запатрабуюць свайго. Мы для іх — малады, без вялікай славы продкаў, але небяспечны спаборнік. Калі памёр апошні Ізяслававіч, князь Брачыслаў, я проста скураю адчуваў: Полацак будзе шукаць новага князя на Літве, таго, хто і не за Выкынта, і не за Навагародак ды Мендога. Так яно і выйшла. Полацак пачынае паўтараць свой даўні і наш цяперашні ход, каб з літоўскай сілаю не толькі зноў узвысіцца, але і далучыць да сябе тое, што ўжо ў нашых руках. Зусім не проста, княжыч, яны ў саюзе з Ноўгарадам, перамаўляюцца з крыжакамі і Рымам. Урэшце яны, палачане, не падымуць мячы на Данілу яшчэ і таму, што не захочуць насцярожваць і злаваць Данілавых родзічаў — Аляксандра з Ноўгарада, яго брата Андрэя, што цяпер за вялікага князя Ула-
дзіміра-Суздальскай зямлі, а за тымі моц Батыгі і Каракорума! Полацак цяпер проста не захоча з намі знацца, ён пакуль што, паўтару, свой позірк скіраваў на Літву! I будзе нейкі час дзеіць не мячом, а дыпламатыяй-гульнёю. Яе, дыпламатыю-гульню, трэба шырэй ды глыбей павесці і нам, княжыч.
— Якую, баярын?
— Я думаю, што твайму бацьку трэба зноў апярэдзіць Данілу.
— Хочаш сказаць, што яму трэба як мага хутчэй каранавацца на караля?
— Каб першаму заручыцца саюзам Рыма, крыжакоў, Куявіі і Мазовіі, каб Даніла мусіў даганяць яго і многае ўпусціць па страце часу! Калі Даніла жадае мець асаблівую ласку Папы, еўрапейскіх каралёў і імператараў, то яго новы паход — ужо на караля, бласлаўлёнага заступнікам Бога на зямлі — у Еўропе павінны не велмі ўхваліць! Канечне, слабая надзея, што яна нам паможа, але...— Усяслаў уздыхнуў.— Трэба і нам спажываць усе шанцы, каб устояць, каб як след адзяржавіцца! 3 Рымам, з Еўропаю, як даходзяць чуткі, патайны і асцярожны пошапт вядзе і Аляксандр з Ноўгарада!
— Усё гэта так, баярын,— прамовіў Войшалк.— Але, думаю, ты не забываеш і яшчэ пра адно, страшнае са страшнага?
■— He забываю, княжыч. Хоць нават баюся думаць пра тое, што будзе, калі Даніла ў адчаі і помсце папросіць мунгалаў рушыць на нас! Маліся, княжыч, дзень і ноч, каб тыя не прымчаліся сюды! Ім цяпер нідзе і ні ў кога няма сілы супрацьстаяць! Думаю, і ў Рыма, і ў астатняй Еўропе гэтаксама. Можа, і за грахі вялікія ўсяго людскога роду вырваліся мунгалы з пекла, каб пакараць, заняволіць увесь свет!
Калі захмялелыя госці разышліся і ў душнаватым ад цяпла, рэштак ежы і поту пакоі засталіся толькі ацяжэлы Даніла і добра падпіты Леў, цвярозы сёння Таўцівіл па-сваяцку заўважыў гаспадару:
— Пілі за перамогу, князь, але хіба яна поўная?
— А па-твойму, малая, нязначная? — усё яшчэ грузна седзячы за сталом, пацвеліўся Даніла, агладжваючы вялікую сівую бараду.
— Па-мойму, невялікая,— нявесела адказаў Таўцівіл.
— А калі, лічыш, яна была б такая, як трэба?
— Калі б узялі Навагародак! Калі б ты Войшаля ці прагнаў, ці ўзяў бы да сябе заложнікам за свайго сына, а непакорнага Усяслава кінуў бы ў поруб!
— Дык што, дарагі швагер, трэба было мне рабіць?
— Узяць Ваўкавыеск і ісці на Навагародак!
— Але з якой сілаю ды ў такую суровую зіму? — незадаволена
прыплюшчыў вочы Даніла.— Ці ты, можа, хочаш, каб падаспелы Мендог разбіў мае гэтыя дружыны?
— Князь! — узмаліўся той.
— Ты, сваячок, не мяне, асцярожнага і абачлівага, упікай, а едзь, дзякуй дзядзьку Выкынту, што ён здрадзіў табе! Каб ён, а таксама яцвягі пайшлі на Навагародскую зямлю, то мы цяпер маглі б і даціснуць Навагародак! Але яны не скрануліся нават з месца, каб памагчы мне і табе! Хітрыя мы з табой, але і Усяслаў, Войшаль і Мендог не дурні! Наадварот, не менш хітрэйшыя і вушлейшыя, загадзя ўведалі пра наш паход і запабеглі нам наперад! I яшчэ. Хіба не бачыў: не толькі пінескія, але і мае воі не велмі ахвоча ішлі ў бой?! Прыходзілася і сілаю гнаць іх наперад, штурмаваць крэпасці! Ды хіба не бачыў, як не толькі пінескі і ўслонімскі князі, але і каторыя мае баяры на перамовах з любасцю ў душы пазіралі на Усяслава? Цяпер ён для іх — апора славян і праваслаўя!
Таўцівіл замаўчаў, а Даніла ярасна сціснуў кулак і зубы, прыгразіў:
— Ох, адплачу я яцвягам за іхнія “снезн веляце!”
— Яны спадзяюнца, што найперш Ноўгарадак паможа ім біцца супраць нас, Зямовіта і крыжакоў,— уставіў сваё слова Леў.
— Значыць, тым больш трэба скарыць Ноўгарадак, пасадзіць там на княжанне вашага сына і брата, Шварна,— зноў павёў сваё Таўцівіл,— хоць яны, як добра відаць, рабіць гэта зусім не спяшаюцца, гардавусяць. Яны, бачыце, самі з вусамі!
— Абарву я ім гэтыя вусы! — цвёрда заявіў Даніла. А пасля ўсміхнуўся, абняў Таўцівіла за плечы.— Вось тады, калі мой Шварн сядзе ў Ноўгарадку, паможа табе расправіцца з Міндоўгам і яго святым сынком і ты станеш уладаром Літвы, мы ўтворым з табой новае наша гаспадарства з выхадам на Палацеск, так?
— Так,— пацвердзіў Таўцівіл тое, што ўжо не раз дакляроўваў Данілу, хоць у ягонай душы была прага разлучыць Навагародак і Літву, забіць Міндоўга і Войшалка, самому ўладаць Літвою, але зусім не на ролі Данілавага васала. Ды пра апошняе ён умоўчваў. He толькі ад Данілы, але і перад дзядзькам, Выкінтам: узяўшы ў рукі Міндоўгаву Літву, ён замахнецца і на іншыя літоўскія і нелітоўскія землі, у тым ліку і на дзядзькаву вотчыну. Выкінт, мабыць, прачуваў пляменнікавы намеры, таму вось цяпер і стрымаўся пасылаць яму на помач сваю сілу...
4
“Того же лета прнсла Мяндовг к Даннлу, прося мнру н хотя любвн о сватьстве”.
Даніла і навагародскія паслы-баяры сышліся на тым, што трэба
пашлюбаваць Данілавага сына і Міндоўгаву Дануту. Але для гаспадара гэтага было мала: ён ніяк не мог прымірыцца, што з-пад яго рукі можа выйсці ацалелая ад мангольскай лавіны, багатая Навагародская зямля, якая цяпер можа быць выратавальнай падмогай яго разгромленым Галічу і Валыні, дык упёрся непахісна: бярыце да сябе Шварна. Паслы, якія мелі на тое дазвол, згадзіліся, але ўсё ж знайшлі зачэпку, каб не павезці з сабой зусім не жаданага новага свайго ўладара: настойвалі, каб Шварн князіў не самадзержцам, a як Міндоўгаў васал, і яшчэ не маглі адобрыць тое, чаго Даніла патрабаваў, каб мець бяспеку сыну, дык папрасілі дазволу адаслаць аднаго з паслоў у Навагародак на перамовы. Хоць гэта было відочнай спробаю зацягнуць, выйграць час, тым не менш Даніла мусіў на ўсё згадзіцца.
Пачуўшы пра навагародскае пасольства, “тогда же Тевтнвнл прнбеже к Даннлу нз Жемонть н Ятвязь”; сястра, Юрата, другая Данілава жонка, не магла не пахваліцца перад братам дарагімі пярсцёнкамі і завушніцамі, карункамі і скурамі, шоўкам і сукном, што падарылі ёй навагародцы, а таксама пахвалілася, колькі срэбра, коней, лёну, скур дасталося Данілу; Таўцівіл зусім ад гэтага не ўсцешыўся, як сястра, злосна абарваў яе: “Дурніца!”, а пасля незадаволена і Данілу “река, яко Мнндовг убедн я серебром многнм”.
Данілу не спадабалася, што хоць і швагра, але нашмат маладзейшы і, галоўнае, беспрытульны выгнаннік дазваляе сабе гэтак папікаць яго — маўляў, ён, Даніла, спакусіўся падарункамі і ўжо не збіраецца ісці вайной на Міндоўга. Даніла не толькі “гнев нмеюіцю”, але і прыгразіў, што, калі той будзе паводзіцца так непачціва, змагацца толькі за свае карыслівыя інтарэсы, то яго не пусцяць сюды нават да парога.
Перамір’е паміж Данілам і Навагародкам захавалася, але яно вісела на валаску.
5
Новы, 6760-ы год ад стварэння свету Божага', як запісвалася тады ў летапісах, рэзка памяняў многае як у Навагародку, так і ў блізкіх, і далёкіх суседзяў.
Трэба найперш сказаць, што ў сталіцы ўладароў паўсвету, у Каракоруме, нарэшце закончыліся зацяжныя, амаль на чатыры гады, інтрыгі і крывавая валтузня за тытул вялікага мангольскага кагана, і ім стаў Батыеў зродны сябрук Менгкэ (Менгу) — сын чацвёртага з сыноў Трасуна Сусвету Чынгісхана, а самому грознаму і магут-
' 6760— 1252 год
наму ў мангольскім свеце хану Батыю на курултаі пацвердзілі права кіраваць заваяванымі ім землямі (у карысць Батыя адмовіўся ад такога права яго старэйшы брат). Задаволены Батый вярнуўся на Іціль, каб самому разабрацца, што і як цяпер робіцца на падуладных яму ўладзіміра-суздальскіх і галіцка-валынскіх землях, а таксама і ў Заходняй Еўропе, куды некалькі гадоў таму новы мангольскі паход сарваўся з-за смерці былога вялікага кагана,— карацей, ён, Батый, прыбыў мацаваць сваю Залатую Арду.
Як дайшло, Батыя зусім не ўсцешылі свежыя навіны. Найперш пра вялікага князя Уладзіміра-Суздальшчыны (Залесся) Андрэя. Той, хоць ягонаму люду Каракорум і Батый пакінулі духоўны корань (мову, царкву), а пасланец вялікага кагана за падоранага яму Андрэем выдатнага паляўнічага птаха нават вызваліў на тры гады ад падаткаў,— дык вось вялікі князь Андрэй не толькі ачуняў пасля ранейшай мангольскай навалы, пасля новай жаніцьбы перастаў піць і распуснічаць, але пасмялеў, задзёрзнічаў з Батыевымі наглядачамі і ганцамі, нават пачаў абражаць манголаў: іхні свяшчэнны напітак кумыс, не піў са смакам ды з гонарам, а з насмешкай выліваў у карыта свінням і сабакам. Ды і Андрэеў цесць, Даніла Галіцкі, насцярожыў Батыя: як яму сказалі, таксама паводзіўся не зусім рабалепна перад яго намеснікам на галіцкавалынскіх землях, перад Курамсой, і, маючы права па сваёй волі весці войны з іншымі суседзямі, пасля другога паходу на навагародскую зямлю падаўся з сынам Львом і зяцем Зямовітам на яцвягаў, а заадно ягоныя дружыны павезлі сына Рамана ў сваты да Гертруды Бабенберг, а давераныя асобы пачасцілі перамовы з рымскім Папам супраць іх, манголаў. Значыць, васалы, Андрэй і Даніла, бунтуюць, прагнуць волі, умацоўваюцца і становяцца зноў небяспечнымі.
Ускіпелы ад злосці Батый сабраў вялікую сілу на іх, няверных. У вядікую спякоту, на свята, на Барысаў дзень, трохсоттысячнае полчышча рушыла на Залессе. Карныя мангола-татарскія тумены ўзначаліў пасланец вялікага кагана пры Батыі чынгісхід Чаган. Князь Андрэй здолеў супрацьпаставіць толькі трыццаць пяць тысяч вояў ды стальныя калючкі на шкоду мангольскім коням.
Манголы ля Пераяслава люта разграмілі рускія дружыны і “акн прузн”, як і болей за дзесяць гадоў таму, імтанулі ва ўсе бакі ўладзіміра-суздальскай зямлі, разбураючы, рабуючы і палячы яе страшней, чым раней, на гэты раз знішчаючы “всякого, кто дорос до чекн тележной” , Збегі — бежанцы,— плачучы, нават заходзячыся ад
' 3 рамана А. Югава “Ратоборцы".
жаху і адчаю, казалі, што назаўсёды пала тая Русь. Карнікі спапялілі і асабістую сядзібу князя Аляксандра (Неўскага) Берандзее ва, на якую была ахоўная грамата Батыя: паколькі Аляксандраў сын Яраслаў даў дзядзьку, Андрэю, вайсковую падмогу, чынгісхід Maran ад імя вялікага кагана на сваю рызыку дазволіў уварвацца ў недатыкальную для манголаў па законе зямлю, дзе апроч усяго нападнікі яшчэ і паздзекаваліся: Аляксандраву нявестку згвалцілі, a пасля, як і яе дзвюх дачок, спаласавалі нажамі. Па словах збегаў, там ацалелі толькі нямногія, тыя, хто выратаваўся ўцёкамі на поўнач, у лясы, у вечныя снягі, у Пскоў і Ноўгарад і во сюды, на захад, у Літву і на Навагародскую зямлю (сам замутар, вялікі князь Андрэй, як пазней дайшлі весткі, у апошнюю, смяртэльную, хвіліну здолеўшы пераапрануцца ва ўсё мангольскае, змог вырвацца з аблавы і даў лататы ажно ў Швецыю. Праз некалькі гадоў ён, няўдачнік, загіне ці не ў простай сутычцы з эстамі ў п’яным застоллі).
Хоць Паўночна-Усходняя Русь ляжала ў руінах і папялішчах, жыццё там ледзь цяплілася, але і ёю, паўмёртвай, трэба было камусьці кіраваць па мангольскім ярлыку. Батый загадаў заявіцца да яго некалькім рускім князям, у тым ліку і Андрэеваму брату, Аляксандру (Неўскаму). Той, уціхамірвальнік гордага Ноўгарада, удалы пераможца шведаў, а пры падмозе дружын цесця, полацкага князя Брачыслава, і рыцараў з многіх еўрапейскіх краін (так званыя “Неўская бітва” 1240 г. і “Лядовае пабоішча” 1242 г.), апусціўшы галаву, з абозамі срэбра, золата, лёну, дарагіх скур і розных упрыгожанняў паслухмяна падаўся ў Батыеву стаўку, бачачы паратунак у сваім каленапакланенні і ў заступніцтве Батыевага сына, Сартака. Іншага выратавальнага выйсця тады для князя Аляксандра проста не было. Улагодзіўшы тырана з Іціля, ён меў шанец уцалець, a то нават і стаць вялікім князем Паўночна-Усходняй Русі і пачаць паціху ды ўпотай ажываць, амацоўвацца.
У гэтым, 1252, годзе па-ранейшаму ўпарта адстойвалі сваю зямлю, волю і ве^у прусы — найперш шматлюдныя, дружныя і смелыя самбійцы . Яны адны, без нічыёй падмогі (а ў іх раней была спадзяванка і на Міндоўга) зімой 1252/53 ушчэнт разбілі некаторыя крыжацкія атрады Тэўтонскага ордэна. Супраць Самбіі, пагражалі рыцары, будзе помсны крыжовы паход.
А ў Навагародку летам гэтага года адбылася незвычайная як для тутэйшых, так і для ўсіх суседзяў падзея: Міндоўг каранаваўся на караля новай у Еўропе дзяржавы...
Самбія — заходнія землі сйнняшняй Калінінградскай вобласці.
6
Раздзел трэці
1
Міндоўг асеў у Навагародку: як зажадалі, a то і запатрабавалі заступнікі, крыжакі, прызнаны кароль прызнанай Рымам дзяржавы павінен жыць у прызнанай яе сталіцы, а не ў лясной глушэчы, нібы воўк альбо ваўкалака. Кароль ёсць кароль! Асоба! Памазанік Божьі! Зразумела, у Навагародак перабралася з дзецьмі і былая Вышымотава жонка княгіня Ганна, якая цяпер, перайшоўшы ў каталіцтва, стала Мартай, Міндоўгавай жонкай і навагародска-літоўскай каралеваю, а таксама атабарыўся тут і ахоўна-віжавы крыжацкі атрад.
Год, што прайшоў пасля Міндоўгавай каранацыі, быў быццам бы спакойны, прыбытны для навагародска-літоўскага люду, але на самай справе ўсё ў сталіцы напружылася. Найперш, як ні дзіўна, з-за жанчыны, з-за ўладнай і самалюбнай Марты, з-за асмялелых, нават, лепш сказаць, панахабнелых тэўтонаў, і напружанне, спрэчкі, сутычкі выліваліся супраць Міндоўга. Баяры, пасадскі люд, рамеснікі і купцы, нават смерды ўсё часцей пачалі з уздыхам успамінаць “стары добры час” — спакойнага і мудрага князя Ізяслава, строгі, але справядлівы лад пры ім, шаноўныя даўнія звычаі і веру, ранейшага яго, Усяслава, яшчэ хораша гаварылі пра былую Міндоўгаву жонку, што ўлагоджвала Навагародак сваёй дабрынёй, набожнасцю, прыязна ўспаміналі ціхамірнага і богапашанотнага Войшалка, “якога князь, а цяпер кароль-бацька саслаў далей са сваіх вачэй”. Усё гэта ўрэшце збіралася — праўда, пакуль што ў глухі — папрок і яму, Усяславу, які “прывёў сюды Мендога, а той устанавіў новы лад, новую веру, упусціў і ўзвысіў чужынцаў”, хоць той-сёй, да слова, адхілены ад улады баярын Расціслаў — канечне ж, з падбухторвання апекуна, Данілы Галіцкага — пачаў абурацца Усяславам і настройваць супраць яго навагародцаў: “Дарэмна мы яму даверыліся. Ён прадаў нас Мендогу, а той прадаў нас тэўтонам!”
Усяслаў і сам гэта адчуваў, і нямала чаго прыемнага і непрыязнага ўведаў ад вернага сябрука і старэйшага віжа Голуба, перажываў, што не ўсе яго як след разумеюць, спрыяюць, пакутаваў, што, на жаль, не можа адкрыта патлумачыць усё ўсім, але не спяшаўся
' Сцэна каранацыі Міндоўга апушчаная.
апраўдвацца, а рашуча выкараняў крамолу. Тым больш, што за яго, вадара, гарой былі дружыны і іхнія военачальнікі. Гэта, апошняе, па-колішняму змушала лічыцца з ім і Марту з Міндоўгам, і крыжакоў: моц ягоная ў Навагародку ніколькі не аслабла. Праўда, апошнім часам ён пачаў заходзіць у палац да Міндоўга ўсё радзей: прыгнятала, што цяпер, па новым “еўрапейскім” этыкеце, ён, як і іншыя, мусіў не называць таго па-свойску, Мендогам, а толькі “Ваша вялікасць” альбо “Ваша светласць”, а таксама мусіў пад ухмылкі тэўтонаў чакаць дазволу заявіцца перад каралём і каралевай ды нізка схіляць голаў перад імі (іншыя, нават радавітыя баяры, ужо кленчылі і не мелі права сесці без каралеўскага дазволу).
...Сёння Міндоўг сам паклікаў яго.
— Штосьці, дружа, пачаў ты рэдка заходзіць,— весела, як было відаць, на лёгкім падпітку падакараў той на прывітанне, седзячы ў перабудаваным і апышнелым хораме князя Ізяслава на дубовым, пакрытым пазалотаю, з мяккім сядзеннем троне. Быў у норкавым футры, абцягнутым чырвоным шоўкам з пазалотаю, з сабаліным каўняром і з высокай, з зубцамі залатой і аштукаванай каштоўнымі камянямі каронай на галаве.
Над Міндоўгам — ухваленыя яшчэ бацькам князя Ізяслава навагародскія сімвалы: на чырвоным полі выява постаці конніка ў шлеме на серабрыстым кані ў імклівым бегу з узнятым над галавой мячом і шчытом, дзе намаляваны шасціканцовы крыж і белчырвона-белая харугва. Побач з Міндоўгам на таксама пазалочаным троне і з каронай уселася ў зялёнай сукенцы, перахопленай пазалочаным поясам, канцы якога былі апушчаныя па сцягне да падолу, у чырвоным футры Марта — крыху старэйшая за ягоную Любку, але яшчэ ў поўным росквіце жаночых сіл, папаўнелая (мабыць, зноў цяжарная ад Міндоўга), светлавалосая і блакітнавокая. Нічога не скажаш, гэтая Марта — красуня, але яе хараство — можа, і ад непрыязі да яе як да жанчыны — не падабалася Усяславу: да слова, яе позірк здаваўся яму драпежным, недаверлівым ці, наадварот, няшчырым, калі яна хацела спадабацца альбо дабіцца свайго. Як ні апраўдвае яе Міндоўг, што яна даўно кахае яго, але ўсё ж грэх вялікі на ёй за смерць, праўдзівей сказаць, пагібель мужа і за ранні адыход на той свет Міндоўгавай Ганны. Адчувае і яна сваю віну, няўтульна і непрыкаяна ёй у Навагародку. Нават ад яго, Усяслававай, халоднай ветлівасці.
Непадалёку Марты на хораша аздобленых і накрытых дыванкамі крэслах сядзелі біскуп Хрысціян — мажны, светлавалосы, з лысінкай на шырокай макаўцы галавы, у белай сутане і з крыжам на грудзіне — і малады дзёрзкі барон Ульрых, камандзір крыжацкага атрада пры Міндоўгу. Гэты — рыжы, з густымі вяснушкамі, дзюбаносы — быў у скураным жупане, на якім адціснуліся сляды
ад панцыра. Адным словам, тут была тая чацвёрка, іпто хацела ўладарыць навагародска-літоўскай зямлёю і якую (чацвёрку) недалюбліваў Навагародак, а з ім і Войшалк, Данута.
— Добры дзень, Вашы вялікасці,— пакланіўся Усяслаў Міндоўгу і Марце, а пасля павітаўся, але не з такім нізкім паклонам і з “саюзнікамі” — з імі, як і з Мартай, быў заўсёды стрыманы.
— Сядай, ваявода,— па-ранейшаму жыццярадасна Міндоўг паказаў яму на вольнае крэсла непадалёку сябе.— I раскажы нам пра навіны ў каралеўстве.
Усяслаў сеў. Проста, сціпла, а не з такім выклікам, як барон Ульрых: у таго нага ў скураным бліскучым боце вальяжна ляжала на назе. Праўда, пад строга-ўчэпістым Усяслававым позіркам ссунуў верхнюю нагу, апусціў яе побач з другой.
— Дзякуй Богу, усё спакойна, Ваша вялікасць,— нібы не заўважыўшы Ульрыхавай перамены, адказаў Усяслаў.— Люд працуе, многія нашы дружыны на выездзе, адбіваюць нападніка з поўдня.
— А што чутно па-за нашым каралеўствам?
— Князь Даніла з сынам Львом і зяцем Зямовітам Мазавецкім б’юць, рабуюць яцвягаў.
— Ты не агаварыўся?—усміхнуўся Міндоўг, хоць ухмылка была недарэчная: яцвягі ўсё ж не пайшлі за Данілам, не ўдарылі ім у спіну.
— He.
— Я хацеў сказаць пра іншае,— усмешка не пакідала Міндоўгавага рыжаватага твару.— Ты не абмовіўся, калі назваў Данілу князем?
Усяслаў адразу ж усё зразумеў. Мабыць, ужо адбылося тое, чаго чакалі, але пра што не ён першы сказаў Міндоўгу, а пра што перадалі таму больш дасведчаныя ў гэтых варунках крыжакі.
— Значыць, і Даніла — ужо кароль? — запытаў.
— Будзе,— сказаў тонам навіны Міндоўг.— Сёння карануецца ў Драгічыне. Думаю, калі князь Аляксандр Ноўгарадскі вернецца жывы ад Батьр, а гэта значыць завасаліць на Залессі, то і яму Папа дасць карону . Так што ўвесь славянскі свет трапіць пад скіпетр Рыма, у сям’ю еўрапейскіх дзяржаў. I ў гэтым наш паратунак ад паганінаў-азіятаў.
Марта не зводзіла з Усяслава пранікнёнага, вывучальнага позірку, на белым Хрысціянавым і рыжым Ульрыхавым твары заблукала ўсцешлівая ўсмешка: ім, абодвум, было радасна чуць такое, дзеля чаго яны імкнуліся і імкнуцца сюды, на язычніцкія і праваслаўныя землі, як з крыжом, так і з мячом.
Сапраўды, пазней рымскі Папа прапануе карону і Аляксандру (Неўскаму), але той, ставячы стаўку на манголаў, адмовіцца.
— Час, новыя падзеі ды змены пакажуць, што і як будзе далей,— ухілліва прамовіў ён.— Як, да слова, і тое, пойдзе кароль Даніла на караля Міндоўга новай вайною ці не...
— Ты лічыш: і цяпер Даніла не адступіцца ад нас?
— Ён быў, ёсць і будзе да скону дзён сваіх ласы на пінескатураўскую, яцвяжскую, навагародскую, літоўскую, а то і на полацкую землі,— што і думаў, сказаў Усяслаў.— Ён апантаны адрадзіць былую моц Кіева, таго ж Манамаха. Дзеля гэтага ён пойдзе на ўсё, нават на свае крах і пагібель. Але тут павінны сказаць сваё яснае слова Рым і нашы саюзнікі-крыжакі. Што для іх важней: міжусобіца паміж славянскімі католікамі-каралямі альбо збор сумеснай сілы супраць Батыгі і Каракорума?
Hi Хрысціян, ні Ульрых не абзыўнуліся. Ці не маглі адказаць за Папу рымскага і вышэйшага ўладцу Тэўтонскага ордэна, ці наўмысна не хацелі пасвячаць яго, Усяслава, як, канечне ж, і Міндоўга, у свае тайны.
— Даніла пайшоў услед за мной, але, як ты кажаш праўду, насуперак мне,— раптам занегадаваў пыхкі Міндоўг.—Хоча займець у Рыма большую ласку, чым я. Але ці не залішне ён разяўляе рот? Ці ўдасца столькі праглынуць: Аўстрыю, Яцвязію, нас, урэшце ўжо не яго і Кіеў? У Аўстрыі вялікія інтарэсы чэшскага караля, у Яцвязіі — Казіміра Куяўскага і нашых саюзнікаў-заступнікаў,— паказаў на Хрысціяна і Ульрыха, у Кіеве — Залесся, у нас — нашы інтарэсы і зноў жа іх, нашых сяброў. Так, святы ойча?
— Я згодзен,— адказаў той.— Канечне, спрэчкі паміж католікамі-каралямі павінен найперш вырашаць яго правялебнасць Папа рымскі — заступца Бога на зямлі.
— Ды няхай Даніла не забываецца пра свайго наглядчыка, пра хана Курамсу,— пагразіўся Міндоўг.— Разграмілі манголы асмялелага Андрэя — разгромяць і яго.— Перажагнаўся і зусім не паадзінавернаму дадаў: — I дай Бог! Гэта была б для нас такая вялікая боская міласць!
— Бог — мудры, строгі, але і міласцівы,— падтакваючы, перажагнаўся і Хрысціян.— Усё ў яго ўладзе. Ён і мілуе, і карае за людскія, у тым ліку і каралеўскія, промыслы.
— Маліцеся за нас, святы ойча,— натхніў, а заадно зноў пачаў падкупліваць таго Міндоўг.— Гэта паспрыяе вам хутчэй заснаваць на нашай зямлі біскупства, мець тут сваю катэдру, землі і маёмасць у Жамойці.
— Марудна, вельмі марудна ўсё ідзе да гэтага,—уздыхнуў Хрысціян.
— Бог цярплівы і нас вучыць цярплівасці, святы ойча,— “супакоіў” Міндоўг, здаецца, глыбока ў душы калі не насміхаючыся, дык пацяшаючыся.— Казаў і кажу: мая моц тут, моц Навагародка —
зарука каталіцызму ў нас. Дык памагайце найперш нам, святы ойча, і вы, барон. Даніла, папомніце мяне, вам не прыяцель, а ваш люты вораг. Паўтару, ён марыць вярнуць Кіеў і яго былую сілу, але ён гэтага не здолее зрабіць без праваслаўя. Значыць, ён употай будзе служыць яму, перамаўляцца і таварышкаваць з іншымі князямі, што за дзедаўскія звычаі і веру, а з вамі будзе гуляць, каб пазней стаць славянскім царом. А калі ён ім стане, то адразу ўсёй Еўропе пакажа кулак! Паверце, святы ойча,— Міндоўг прыклаў руку да грудзіны,— яго абяцанка Папу зрабіць тут унію праваслаўя і каталіцызму — усяго толькі хітры, падманлівы ход! А мы з вамі панясём святло каталіцызму!
— Будзем спадзявацца, сын мой, Ваша вялікасць, што, трапіўшы ў лона святой каталіцкай веры, славянскія ўладары будуць вернымі Богу і яго правялебнасці Папу, як, скажам, кароль франкаў Людовік, за што мы называем яго святым,— зноў перажагнаўся Хрысціян, канечне ж, добра разумеючы, што Міндоўг не проста так запалохвае іх Данілам, сее недавер да таго. Як, зрэшты, і той, Даніла, недзе таксама настройвае папскага легата і крыжакоў супраць “хітрага і зламыснага” Міндоўга, што загароджвае яму шлях да велічы і славы, імкнучыся да гэтага сам.
“Наўрад ці заміраць Данілу і Мендога Папа ды крыжакі,— горка падумалася Усяславу.— Тым, як і мунгалам, славянскія ўладары патрэбны не едныя і моцныя, а слабыя і пакорлівыя, як паўгалодныя, але верныя гаспадару сабакі на яго прывязі”.
—Я, святы ойча, сэрцам і душой ваш,—зноў запэўніў Міндоўг, а пасля весела, радасна, нават з любоўю павярнуўся да засяроджанай, маўклівай на людзях Марты.— Можа, паклічаш нас на абед, васпані каралева? Нам, мужчынам, лепш удаецца гамонка за кубкам...— хацеў звыкла сказаць “за кубкам медавухі” — гэта значыць любімага тутэйшага і свайго пітва, але тут жа паправіўся: — За келіхам бургундскага альбо фражскага віна.
Марта спаважна паднялася, з ушанотай пакланілася венцаноснаму мужу і выйшла, мабыць, акінуць сваім вокам, канечне ж, ужо амаль гатовы стол.
Міндоўг намерыўся ўстаць — Усяслаў і крыжакі, як нядаўна і Марта, падхапіліся першыя, спецыяльна ўшанавалі караля нахілам галавы.
— На луг бы цяпер, у гарачыню, да вады! — калі падняўся з трона, у Міндоўга ўсё ж азвалася душа чалавека, што амаль усё сваё жыццё быў не столькі ў каменных мурах ці ў драўляным хораме, колькі знаўся з жывой прыродаю, не раз і не два, як просты вой, спаў і ў капе сена, і каля дрэва, і на сырой зямлі каля каня, і нават пад снегам.— Так, Усяславе?
— Я хутка паеду да вады, да жонкі і дзяцей,— адказаў ён. Хоць
не мог уявіць сябе без горада, Навагародка, дзе нарадзіўся і дзе ведаў кожны куток, кожную шчыліну, але любіў і сваё сціплае, але ўтульнае лецішча на Валоўцы. Яму было дорага ўсё: і гарадскія камяніцы ды людскія скопішчы, і прасторы на пагоркавых палях, і шаўковая лугавая зеляніна паблізу асвяжальнай вады, і задумлівая цесната дрэў у лесе.
Вярнулася Марта, прыязна сёння запрасіла:
— Прашу, спадары, да стала.
...Неўзабаве ў Навагародак дойдуць звесткі: новы Данілаў паход на яцвягаў сапраўды ўдалы: і Даніла з сынам, і яго зяць Зямовіт захапілі нямала зямлі, здабычы і палону, да ўсяго Данілаў старэйшы сын, Леў, праславіўся: у баявой сутычцы забіў ваяўнічага і знакамітага яцвяжскага князя Сцекінта. Але гэты новы поспех і азадачыў удальцоў-пераможцаў: Зямовітаў брат, Казімір Куяўскі, і крыжакі, як і прадбачыў Міндоўг, зусім ад гэтага не ўсцешыліся, маючы прагу самім пажывіцца ў Яцвязіі, дык у парыве злосці і хцівасці Казімір вераломна захапіў брата з Данілавай дачкою, звязеніў і пачаў вымагаць выкуп яцвяжскай зямлёю. Значыць, Данілу трэба будзе засесці з Казімірам і крыжакамі за перамовы і, можа, тое-сёе саступіць, гэтым самым асуджаючы яцвяжскае племя, як і прускае, на знішчэнне.
Быў клопат Данілу і з сынам Раманам: таго не дапусціў да Аўстрыі, асадзіў на Дунаі малады, але баявіты і ўладалюбны чэшскі кароль.
Ды...
2
Ды зноў — вайна! Тут, на Навагародскай зямлі.
Зноў, цяпер ужо ўлетку, адкарміўшы коней, кароль Даніла рушыў на караля Міндоўга, чаму ні манголы, ні Папа з крыжакамі не заміналі.
Як і раней, Войшалкаў заслон спачатку смела і ўдала адкінуў на памежжы перадавыя Данілавы атрады, але не далёка і ненадоўга: Даніла з войскам, узброеным па-новаму, на мангольскі лад, загартаваным у баях і з вялікім жаданнем нарэшце расправіцца з непакорным Навагародкам, адлучыць ад яго Літву і праз Таўцівіла падвасаліць яе,— дык вось Даніла разбіў Войшалкавы сілы, а пасля — і перадавыя Усяслававы дружыны. Войшалк, Усяслаў з ацалелымі воямі мусілі не проста адступіць з поля бою, а пабегчы, ратуючыся ўцёкам, схавацца ў Навагародку; Даніла, бязлітасна спусташаючы ўсё на сваім шляху, у тым ліку захапіўшы і спапяліўшы навагародскі пасад, падышоў і акружыў навагародскі дзядзінец ці,
лепш сказаць, навагародскую каралеўскую рэзідэнцыю. Але няпроста было Данілавым дружынам пераадолець шырокі і глыбокі навагародскі запоўнены вадою роў, высокія насыпныя і з тоўстых драўляных плашак, з некалькімі найсучаснейшымі мураванымі вежамі сцены вакол крэпасці, дзе былі немалыя запасы ежы і вады, адкуль бесперапьінна і, галоўнае, амаль без промаху білі па Данілавых смельчаках навагародскія лучнікі, тым больш, што некаторыя з іх былі ўзброеныя самымі дасканалымі ў Еўропе крыжацкімі арбалетамі — стрэлы з бронзавымі наканечнікамі і ляцелі далёка, і пранізвалі слабаахаваных нападнікаў наскрозь. Бачачы гэта, Данілавы воі, як і ў ранейшыя дзве вайны, страцілі імпэт і, баючыся немінучай смерці, пачалі ўсё з меншай ахвотаю, нават з асцярогай атакоўваць дзядзінец-рэзідэнцыю, бачачы, што Навагародак з наскоку не возьмеш, а калі і захопіш, то вельмі дарагой цаною. Ды многія глыбока ў душы мелі і спавагу: б’ём жа сваіх, славян і праваслаўных! У такі час, калі ім, славянам і праваслаўным, такая небяспека з усіх бакоў!
Паколькі аблога зацягвалася, гінулі і абаронцы крэпасці, ад імя Міндоўга ў Данілаў стан накіравалі пасла: просім перамір’я, давайце зноў сустрэнемся і дамовімся, як і чым дабіцца міру і згоды. Даніла даў адзін беспярэчны адказ: поўная здача яму Навагародка, усіх рэштак сіл на чале з Усяславам! Міндоўгу і Войшалку пакінуць горад, а гэта значыць Навагародска-Літоўскае каралеўства ліквідаваць! Ён, толькі ён, Даніла, рошыць, які будзе статус Навагародскай зямлі і хто будзе ёй уладарыць!
Зразумела, з такой вымогай і Міндоўг, і Усяслаў, і Рада згадзіцца не маглі. Адбівалі атакі, зноў і зноў адпраўлялі новых паслоў да Данілы, самі гарэлі душой, нерваваліся і заадно змушалі выбіцца з каляіны і Данілу. Гэта было супрацьстаянне на змор: абодва ваюючыя бакі добра ведалі, што такое гэтая вайна за Навагародак і што дасць яго падзенне.
Пад зацягла-кучмістым мокрым небам была і невясёлая, нават болып — пякуча-балючая навіна: у апошняй баявой сутычцы, зусім нечакана страціўшы пільнасць і абачлівасць падчас выскаку з крэпасці, паў ад цэлкай варожай стралы Бялян — яшчэ маладжавы чалавек і таленавіты навагародскі военачальнік, які ўжо і цяпер мог бы з поўным правам быць галоўным ваяводам Навагародска-Літоўскай дзяржавы.
Вестка пра Бялянаву смерць ашаламіла, нават разгубіла Усяслава, паколькі з такой стратаю ён кожнай жылкаю адчуваў, што не толькі ад яго, але ад Навагародка адвальваецца магутнае падпірышча: такія сціплыя, цярплівыя, але мужныя, самаахвярныя людзі на вагу золата.
Глыбока засмучаны ваеннай няўдачай, за што вінаваціў і сябе за такія-сякія пралікі, Усяслаў, зняўшы мокры плашч, пабліскваючы даспехамі, увайшоў у Бялянаву святліцу, дзе скупавата гарэла некалькі свечак на сцяне і каля нябожчыкавага ўзгалоўя. Пачуўшы ягоныя крокі, люд — а гэта, лічы, адны старыя, жанчыны і дзеці (а сярод іх і яго Любка з малечай) — падняўся, расступіўся, даючы яму шлях да труны. Адразу кінулася ў вочы: палова Бялянавага твару ад падбародка да макаўкі галавы абвязаная белай тканінаю (вока выбіла варожая страла), але і гэтая павязка не хавала іншага, ад чаго ажно закалола сэрца: цяпер звычайна худаваты Бялянаў твар быў папаўнелы, страгаваты, але спакойна-дабрачынны, нават папрыгажэлы. Кажуць, калі чалавек пры жыцці злоснічаў і мярзотнічаў, дык пасля смерці ўсё гэта выплывае на яго твар, што крывіцца і становіцца страшным, а калі чалавек поўніўся дабрынёю, то яна пасля яго скону ахарошвае нябожчыка.
— Сокал наш любы! Мілы мой і каханы! — яшчэ не чуючы і не бачачы Усяслава, адна застаўшыся каля труны, плакала-размаўляла з мужам Бяляніха — цяпер у чорных сарафане і хустцы, як здалося Усяславу, раптоўна, за адзін дзень, аселая і астарэлая: ссівела дазвання. Мабыць, якраз у такі момант, нечакана становячыся ўдовамі, ад узрушэння і гора занепадаюць жанчыны — маці і верныя жонкі.
Па другі бок труны паныла стаялі Бялянавы дзеці — старэйшы сын Вусеня, ужо спраўны вой, удалы абаронца крэпасці, юны Кірылка і дзве дачкі-красуні падлеткавага ўзросту, вельмі падобныя да маці.
Нарэшце, адчуўшы, што тут штосьці змянілася, Бяляніха, адагнаўшы ад мужавага твару назойную муху, падняла голаў і, убачыўшы Усяслава, зажалілася:
— Расплюшчы вочы, любы мой, зірні, хто да цябе прыйшоў! Ваявода твой! Прыяцель сям’і нашай! Заступнік навагародскі!
Усяслаў — стомлены, з цяжарам-валуном на душы — падышоў, паклаў далонь на плячук гаротніцы:
— Мужайся, Яліна.
— Як мне мужацца, Усяслаў? — тая паклала далонь на яго руку.
— 3 усіх сіл. Твой Бялян загінуў як ратаборац-герой.
— Але ў мяне ўжо няма мужа, у дзяцей — бацькі!
— Разумею, усё разумею, Яліна дарагая,— усёй душой выдыхнуў Усяслаў.— Пакуль я тут, сям’я твая ў крыўдзе і ў нястачы не будзе.
— Пакуль ты тут!..— ажно ўздрыгнула Бяляніха.— Але ці ўтрымаецца Навагародак? Ці не трапім мы заўтра-паслязаўтра ў палон, на ганьбу да Данілы?
— He! Ніколі!
— Можа, дарэмна вы, князь Ізяслаў, ты і мой Бялян, задумалі сваё, прывялі сюды Мендога? — у Бяляніхі вырвалася тое, што дагэтуль было глыбока затоена на душы як, між іншым, не толькі ў яе адной.— Вы, непакорлівыя, гордыя, самі ж прывялі сюды вайну!
— He кажы так, Яліна,— папрасіў ён.— I ў горы вялікім не трэба абражаць ні князя Ізяслава, ні твайго Бяляна. Ён, бачыш, жывата свайго не пашкадаваў, каб мы былі не парабцы, а самі сабе гаспадары! Каб зямля наша была не нейчай вотчынаю, а языком, дзяржаваю! А гэтага лёгка не даб’ешся! Адных слёз і нараканняў для яго мала! I мячом трэба адстойваць сябе і ўсё сваё!
Бяляніха закрыла твар рукамі, закруціла галавою:
— Гэтулькі ўсяго раскрадзена, патаптана, папалена! Калі і ўцалеем, дык зойдземся ад голаду! Наперадзе ж зіма!
— Жывыя, дык і давай, Яліна, як вучаць старыя людзі, думаць пра жывое! He прападзём! Пацерпім дзеля дзяцей і ўнукаў нашых! Каб яны былі годныя і шчаслівыя людзі!
— Але аблога, не вырвемся з дзядзінца, дык нават пахаваць яго не здолеем па-людску!
— Перахаваем пасля. 3 пашанотай вялікаю, каб ва ўсяго люду была пра яго доўгая і светлая памяць. Як пра аднаго з яго лепшых сыноў.
— Усяслаў дарагі! — Бяляніха абхапіла яго рукі, звычайна чарнявымі і гарэзнымі, а цяпер абслёзненымі бядотнымі вачыма зазірнула ў ягоныя ўмольна і даверліва.— Каб ты ведаў, як мне цяжка на душы! Адна надзея на цябе і тваіх вояў!..
Усяслаў, хоць у свой час перажываў за раннюю смерць бацькоў, першай жонкі, аднак не плакаў, на пахаванні і доўга пасля яго толькі быў нібы акамянелы, а цяпер вось не стрываў: сэрца сціснулася, здаецца, у камячок, заныла-забалела ажно пад левай лапаткаю, свядомасць памутнела, вочы затуманіліся, а затым і завільготнелі — з іх, як адчуў, паплылі па шчоках да вусоў і барады два ручаёчкі. Гэтыя слёзы, што былі недзе глыбока ці то ў целе, ці то на душы, былі не проста слязьмі,— гэта быў мужчынскі боль па страце вернага паплечніка. Ды намаганнем волі стрымаў сябе, пальцамі сцёр са шчок ручаінкі, папрасіў:
— Будзьма мужацца, Яліна, і вы, Вусеня, Кірылка, дзяўчаткі. He вы адны цяпер удава і паўсіроты... Шмат, велмі шмат хто і ў бядзе, і ў горы... Але гэта павінна нас збліжаць, даваць нам сілу, веру і надзею!
— Ой, Усяслаўка! — залілася слязьмі Бяляніха.— Дзе, як узяць тыя сілу, веру і надзею? Сам Бог нелітасцівы да нас!
— Бог, Яліна, уратаваў нас ад Батыгі, а цяпер, можа, толькі
выпрабоўвае на моц! Як і многіх іншых. Твой і тваіх дзяцей выпраб адзін з самых цяжкіх.
— Яшчэ які цяжкі!
Хтосьці лёгка дакрануўся да Усяслававага пляча. Ён павольна азірнуўся: мажны і асівелы Голуб у даспехах. Цяпер усе мужчыны — ад падлеткаў да старых дзядоў — абаронцы Навагародка (бадай, апроч былога дворскага Расціслава, Данілавага халуя: таго, каб не нашкодзіў, засадзілі ў поруб). Голуб павёў галавою: выйдзем. Калі старшы віж кліча, то здарылася штосьці няпростае. Што? Данілавы воі падабраліся да варот і ломяць іх? Зрабілі пралом у сцяне?
Ды не, калі выйшлі на двор — над ім і крэпасцю плылі нізкія шэра-чарнаватыя хмары, праўда, цяпер не льючы вады,— Усяслаў адразу аспакайнеў: не было відаць на крапасных сценах ні панікі, ні апошняга для адных пераможнага, для іншых апошняга гораснага бою, абаронцы стаялі на рыштаваннях спакойна, ва ўвесь рост і пазіралі туды, куды кожны павінен быў пазіраць: на Данілаў стан.
— Што там такое? — не мог стрымаць здзіўлення Усяслаў.
— Зараз сам убачыш,— спакойна адказаў Голуб.
Яны ўвайшлі ў нядаўна пабудаваную высокую і тоўстую мураваную вежу, з якой дагэтуль Усяслаў кіраваў абаронаю (Міндоўг з крыжакамі перад Данілавым падыходам пакінуў Навагародак, падаўся ў Руту па новую сілу); Усяслаў першы, а Голуб за ім па вінтавой лесвіцы падняліся на трэці паверх. Зазірнуўшы ў вузкае акнобайніцу, Усяслаў убачыў: Данілава коннае і пешае войска адыходзіць ад крэпасці, сцякаецца ў адно месца на паўднёвым баку пад далёкім высокім дубам.
— Яны што — запыняюць штурм ці збіраюць у адзін кулак сілу? — адразу не зразумеў Данілавага манеўру Усяслаў.
— Здаецца, збіраюцца адыходзіць,— паціснуў плячыма Голуб.
— Чаму? Выдыхнуліся? Ці штосьці прыпякло?
— Найхутчэй за ўсё штосьці прыпякло.
— Рушыў на яго землі хан Курамса? — сам у сябе запытаў Усяслаў.
— Можа,— сам сабе адказаў Голуб — На днях усё будзем ведаць.
Іхняе адасабленне парушыў Усяславаў пасыльны.
— Ваявода,— звярнуўся той да яго.— Да нас Данілаў пасол. I пасол адменны...
— Чаму? — не зразумеў сэнсу апошняга Усяслаў.
— Пасол — перабежчык, наш здрайца. 3 ахоўнай граматаю.
— Любамір?
— Ён.
-— Вядзі ў грыдніцу,— спахмурыўся, халаднеючы душой, Усяслаў.
— He ў грыдніцу яго, а ў маю катоўню!!! — гнеўна вырвалася ў Голуба, хоць ён добра ведаў: пасол — асоба недатыкальная. Ды гнеў, як і ва Усяслава, быў ад прыкрасці і абразы: Даніла пасылае да іх на перамовы здрадніка. Мала — прадажніка, дык яшчэ і свалату, што, выслізваючыся з крэпасці, захапіў і гвалтам цягнуў з сабой і Усяслававу Любку. Каб тая не здолела ўкусіць Любаміраву руку, што затуляла ёй рот, і закрычаць, дык, можа, і звалок бы яе, паганьбіў ці аддаў бы як заложніцу Данілу. А цяпер вось прымай яго як самага пашанотнага госця!
Неўзабаве, ужо ў былой княскай грыдні, і паўстаў перад Усяславам і Голубам мярзотнік — гадоў дваццаці сямі, рослы, з прыгожым высокім лобам і чорнымі валасамі, па-жаночаму пекны і, хоць не баярын, але ў багатай баярскай апратцы. Праўда, са злымі вачыма і з чорнай душою. За яго плячыма стоўпіліся ягоныя ахоўнікі, чарнявыя галічане-валынцы і зусім цёмныя вузкавокія полаўцы.
— Я па волі караля Данілы да караля Мендога,— без прывітання і з выклікам прамовіў Любамір.
— Караля Мендога няма ў Навагародку,— холадна, сцяўшы вусны, сказаў Усяслаў.
— А з кім я магу перагаварыць?
— Са мной.
— Я магу перамаўляцца толькі з каралём,— задзёрзнічаў здраднік.
— Скажам каралевічу Войшалю,— зусім не збянтэжыўся Усяслаў.— Яго воля — сустрэцца з табой, нягоднікам, ці не.
— Я — Данілаў пасол. А пасла не абражаюць.
— Будзь ласкаў, баярын,— Усяслаў не пазважаў на апошнія Любаміравы словы, павярнуўся да Голуба.— Скажы пра пачутае каралевічу.
Голуб запытальна зірнуў на яго: што рабіць Войшалку? Зайсці адразу сюды ці пачакаць, пазней прыняць такога пасла? Усяслаў плюснуў правым вокам: няхай ідзе цяпер.
— Ну што, ваявода? — беспакарана ўхмыльнуўся, адразу ж хіжа брыдчэючы Любамір.— Добра натаўклі вас?
Гэтыя словы былога дружынніка-целаахоўніка паласнулі нібы нажом, але Усяслаў не падаў нават выгляду, што яны балюча раняць яго.
— He цешся, здрайца,— зірнуў на таго прыплюшчанымі і, мабыць, ледзянымі вачыма.— Рана-позна трапіш у Голубаў падземны “палац” альбо цябе знойдзе праведны меч! Ды мы яшчэ паглядзім: выпускаць цябе адгэтуль жывым ці не?!
— Я— пасол!
— Усё! — працадзіў скрозь зубы Усяслаў, цяжка агтусціў на стол моцны кулак.— Я не маю ні ахвоты, ні намеру прастарэкваць з табою! Спаўняй тое, што ты выслужыў прадажніцтвам і халуйствам!
Закрыў далонню і пальцамі твар, пацёр паглыбленыя залысіны, заплюшчаныя вочы, чакаючы, калі з суседняга пакоя выйдзе Войшалк, ужо настаўлены Голубам.
Даволі хутка Войшалк і заявіўся — высакаваты, з доўгімі, па плечы, светла-рыжаватымі валасамі, тонкі і худы, белатвары, у старадаўняй навагародскай княскай апратцы: у доўгай, ніжэй каленяў светла-жоўтай туніцы з вышытымі золатам кружочкамі, з пазалочаным поясам, у зеленаватым, з залатымі ўзорамі карзне і ў зялёным, пазалочаным стаўбуне на галаве. Правую руку трымаў на сярэбрана-залатой рукаятцы мяча.
Усяслаў падняўся; за Войшалкам застыў Голуб; напружыўся і “пасол”, бачачы, што знаёмы яму, здаецца, мяккі, набожны Войшалк цяпер строгі і непрадказальны.
Войшалк сеў пасярод стала, паказаў рукой Усяславу і Голубу: садзіцеся абапал мяне. He вітаючыся, запатрабаваў ад Любаміра:
— Грамату!
Той, канечне ж, упершыню чуючы такі суровы Войшалкаў тон, борздка дастаў з рукава зялёнага жупана скрутак і пачціва падаў яго. Войшалк перадаў скрутак Голубу, а той спакойна разгарнуў яго, прабег вачыма па напісаным і прамовіў:
— Усё так. Mae пасольскія паўнамоцтвы.
— Старонніх прашу выйсці,— махнуў ад сябе рукой Войшалк, пазіраючы на Любаміраву ахову. Тая не скранулася нават з месца, па-ранейшаму трымаючы далоні на похве нажоў і кінжалаў.
— Вы што — глухія ці не разумееце нашай мовы? — спадлобіў вочы Войшалк.— Прэч адгэтуль, вараннё!
Усяслаў падняў вышэй правага пляча ўказальны палец — з-за рыжавата-пазалочаных штор выскачылі маладыя і дужыя малойцы з аголенымі мячамі — Любаміравы заступнікі тут жа, ціснучыся і пхнучы пярэдніх у плечы, імтанулі за дзверы.
— Няхай выйдуць і іншыя староннія, каралевіч. Маю Данілаву волю гаварыць асобна з каралём і з баярынам Усяславам.
— Тут, сярод нас, старонніх няма,— зноў, можа, нечакана для Любаміра цвёрда сказаў Войшалк.— Гавары, мы цябе слухаем.
— Воля караля Данілы такая,— прыкметна захваляваўся, папунсовеў Любамір,— яму трэба вярнуцца ў сваю сталіцу, але ён не адступаўся і ніколі не адступіцца ад Навагародка: гэта — вотчына яго прадзедаў. Калі не хочаце новай вайны, то пасылайце сваё пасольства ўслед за ім, аж у Холм. У пасольстве павінен быць баярын Усяслаў. I не адзін, а з сынамі.
Войшалк перавёў позірк на Усяслава: што і як адказаць? Ды па апошнім Данілавым патрабаванні? Ясна ж, дзеля чаго патрэбны таму Усяслававы хлопчыкі: каб пакінуць іх у Холме за закладнікаў і гэтым самым паралізаваць Усяславаў дух, a то ўвогуле звязаць яму рукі. Уніклівы Любамір заўважыў, што нарэшце і Усяслаў, паколькі пачасцела біцца яго сэрца, не проста сумеўся, а пачаў бялець ад сардэчнага і душэўнага болю. Любамір ухмыльнуўся, але гэтая ягоная ўхмылка выйшла скрыўленая, аскалістая: яе выганяла радасць, што жорстка дапёк былому гаспадару, які адабраў ад яго любімую дзяўчыну, але яе, гэтую ўхмылку, выварочвала затоеная боязь: ён добра ведаў, што Даніла не проста даверыў яму такую важную місію, але можа лёгка ахвяраваць ім.
Усяслаў змаўчаў, а Войшалк запытаў:
— Усё?
— He, не ўсё,— Любамір усё ж знайшоў сілы пафанабэрыцца.— Вы павінны тут жа вызваліць з поруба баярына Расціслава і адпусціць яго з сям’ёй у Холм. Мы з ім мусім выехаць з Навагародка сёння ж. Значыць, і сёння гаварыце сваё слова для Данілы.
— На гэта будзе наша воля,— непарушна заявіў Войшалк.— Мы абдумаем, што пачулі, параімся, а цябе з нашым адказам адпусцім тады, калі трэба будзе. Вайна ёсць вайна, у яе свае законы і правілы. Ты ж пакуль што сядзі ціха і прасі Бога, каб не ўхапіць стралу альбо лязо кінжала ў грудзіну!
— Кажу ж, я — пасол! — пабялеў Любамір.
— Але ты і наш здрайца,-— сказаў Войшалк.— Свой адказ мы можам паслаць і з іншым. А пра цябе скажам, што ты павінаваціўся і захацеў застацца тут... у Голубавым “палацы”.— Гаворачы гэта, прамоўца так усміхнуўся, што, можа, у Любаміра пабеглі халодныя мурашкі па спіне.— Зрэшты, калі хочаш, каб мы цябе выпусцілі жывым, прадай і Данілу: чаму ён так нечакана адступіў?
— He ведаю,— мармытнуў той.
— Мала цэніш свой жывот! — пагрозна прыплюшчыў вочы Войшалк.
— Далібог, не ведаю. Але нейкі перапалох у яго ёсць.
— Можаш ісці. Пра цябе паклапоцяцца,— махнуў рукой Войшалк, паказваючы, што размова закончаная.— Чакай — цябе паклічуць і скажуць табе волю караля Навагародска-Літоўскай дзяржавы.
3
Як і трэба было чакаць, сам Міндоўг не зажадаў ехаць на паклон да Данілы ў Холм; падаліся Войшалк і Усяслаў — праўда, рашылі не ва ўсім слухаць Данілу, не браць з сабой Усяслававых сыноў.
Выбраліся ў слотную восень, калі нізка навісла шэрае неба, не толькі абляцела, зрыжэла, але і пачарнела на доле лісце, ліў і ліў дождж, выў і ныў вецер, а перад самым ад’ездам нечакана ўсё заціхла і дыхнула ледзяным поцягам — значыць, вось-вось павінны былі ўсталявацца сухія дні, пасці з паветра на зямлю мароз, пайсці снег і ўлегчыся новая, адзін толькі Бог ведае якая па ліку зіма.
Пабудаваны па Данілавым імпэце Холм стаяў на прыгожай, лясістай і ўзвышанай мясціне, свяціўся пазалочанымі купаламі, многія будыніны былі з белага і зелянкавага камянёў, абкладзеныя пунсовым мармурам,— але ў гэтым горадзе, што па багацці, красе і пышнасці не саступаў некаторым старым гарадам, Войшалку і Усяславу было маркотна на душы: іх упусцілі ў Данілаву сталіцу, але, хоць ім спачувала, употай падкормлівала Данілава жонка, Войшалкава стрыечная сястра Юрата, усё ж абыходзіліся з імі холадна і насмешліва, як з пераможанымі прасіцелямі. Яны нудзіліся тут глыбокай восенню, чакаючы, калі вернецца Даніла ў Холм і пакліча іх да сябе.
Цяпер яны добра ведалі, чаму нядаўна Даніла гэтак паспешліва адступіў ад Навагародка: на яго землі з карніцкай місіяй рушыў Батыеў намеснік на іх хан Курамса, а яшчэ Данілу, адбіўшы мангола-татарскі напад, прыйшлося з немалой сілаю тут жа ісці ў Чэхію і выратоўваць з аблогі сына Рамана (з Данілам у паход хадзіў і беспрытульны літоўскі князь Таўцівіл). Хан Курамса, не ўзяўшы Крамянца, адступіў у “землн своя”, Раман не ўсеўся на аўстрыйскі пасад, але быў выратаваны ад зняволення, a то і пагібелі, вярнуўся дахаты, але Даніла не спяшаўся бачыць Войшалка і Усяслава, таміў іх, каб папакутавалі і пасля, на яго думку, былі больш згаворлівыя і паслухмяныя — гэтак уладары рабілі і задоўга да Данілы, і будуць рабіць нашмат пазней за яго. Нават Данілава любіміца, маладая і прыгожая Юрата (а ёй па-ранейшаму падносілі багатыя падарункі), не магла ім паспрыяць — як казала, яе заступніцтва за сваіх землякоў Даніла ўспрымаў з жартам і пацвельваннем, а калі яна крыўдзілася, плакала, суцяшаў і ўталкоўваў, што яна — не проста Войшалкава сваячка, а жонка караля Галіцка-Валынскай дзяржавы, дык павінна паводзіцца іначай, з яго, мужавых, і дзяржаўных інтарэсаў.
Наздзекаваўшыся, толькі напрыканцы зімы — больш ранняй тут, у цяплейшым краі, чым у Навагародку, калі ачысцілася, амаладзела за холад і аблакітнілася неба, павышэла і паярчэла сонца, весела закапалі капяжы, пачаў асядаць, раставаць у зацішках снег, загалёкалі па наваколлі гракі,— знуджаных па сваім доме Войшалка і Усяслава паклікалі ў Данілаў палац. He проста на сустрэчу і на гутарку, а на лёсавызначальнае для ўсёй Навагародскай зямлі. Ле-
тапісцы пра гэта напішуць адзін-два радкі, але для гісторыі тое будзе шмат значыць.
Войшалка і Усяслава познім вечарам прывялі ў прасторную, размаляваную яркімі фарбамі, заморскімі вялікімі і дзівоснымі птахамі палату, дзе, патрэскваючы і мігаючы, гарэла шматсвечак у бронзавых свечніцах на стале і паабапал яго на сценах, сваім святлом яшчэ больш адзівосніваючы тыя райскія птушкі (некаторыя з якіх чамусьці былі з жаночымі галовамі), а таксама траву ды кветкі, што ўсё было складзена з шматкаляровага шкла і эмалі, пасярэбрана і падзалочана — Даніла, не ў прыклад князям Ізяславу і Міндоўгу, любіў пышнотнае.
Калі яны, запрошаныя, як і раней, селі насупраць адны адных за накрытым зялёным сукном сталом, то з самага першага мігу не маглі не ўгледзець яшчэ, апроч птаства і разнатраўя, і выкладзены шматколерным шклом малюнак галіцка-валынскай зямлі, дзе таўставатым залатым дротам былі абазначаны знаёмыя вялікія рэкі, танчэйшым — меншыя, а вялікія гарады — буйнымі рубінамі (сярод іх былі і Бярэсце, Гарадзен, Услонім, Ваўкавыеск, Ноўгарадак і Кіеў, што цяпер належаў Залессю). Асобна была выява і іншых зямель — польскіх, яцвяжскіх, полацкай, літоўскай, жамойцкай і яе суседзяў.
Даніла — па-ранейшаму прыгожы з ацяжэласцю і асівеласцю, у сваёй любімай апратцы, у сінім карзне, зашпіленым на правым плечуку залатой фібулаю, пад плашчом — саф’янавая безрукаўка і ружовая кашуля, сінія шырокія шаравары і жоўтыя боты. Як і paHeft, на левым баку на скураным поясе — прадзедаўскі меч.
— Здаровы былі,— недружалюбна адказаў на іхняе прывітанне Даніла і рукі не падаў.— Поўныя злосці на мяне?
Войшалк і Усяслаў змаўчалі.
— Зацяліся! — пазлараднічаў Даніла, мігнуўшы брату Васільку, сынам.— Крыўдзяцца, што столькі месяцаў чакалі доступу да мяне!
Зноў на ягоныя словы — маўчанне.
Бачачы іхнюю вытрымку, Даніла яшчэ больш атакаваў:
— Ну, з чым прыехалі? Зноў цягнуць ката за хвост, самім на сябе наклікаць вайну?
— Войны, кароль, аслабілі Навагародак, але і цябе не ўзмацнілі,— падаў голас Войшалк.— Шмат патраціў ты сіл на мунгалаў, на яцвягаў, на нас і чэшскага караля. Няма цяпер у цябе моцы пачаць новую вайну.
— Дарма не трацілі тут часу, вывіжоўвалі! — ухмыльнуўся Даніла.
— Ды відаць усё і без вывіжоўвання,—уставіў сваё слова Уся-
слаў.— Хопіць аднаго позірку, уздыху, каб усё зразумець. Захапіўся ты войнамі, Даніла. Шкодзіш сам сабе. Вось так, кароль!
— Ды перастаньце вы: “кароль” ды “кароль!” — скрывіўся гаспадар.— Я такі ж кароль, як і ваш Мендог... Што-што, а гэта патаемнае мы ўсе ведаем: я і Мендог былі, ёсць і будзем князямі, праваслаўнымі!..— А пасля гэтага да Усяслава: — Ты чаму прыехаў адзін? Хіба табе не перадалі, што ты павінен прыехаць з сынамі?
— Суровая зіма, дык як марозіць малых дзяцей у доўгай дарозе? — апраўдаўся Усяслаў, хоць для Данілы не было ніякім сакрэтам, што гэта ўсяго толькі загадзя прадуманы падход, нават пэўная смеласць.
— Зіма зімою! — незалюбіў Даніла, і ў яго ўзбоч вачэй ды пад імі паглыбелі зморшчыны немаладога ўжо і сперажыванага эмацыянальнага чалавека.— Ты, ліс, падумаў: выкручваліся раней — выкруцімся і цяпер! Ды не выкруціцеся! Дацісну! Даб’ю! Пастаўлю на коленцы!
— Калі і з апошніх сіл даб’ешся перамогі, то ніяк не спажывеш яе! — усміхнуўся адмыслова Войшалк.— Надарвешся! Нават больш — сам станеш камусьці лёгкай здабычаю!
— Вы да мяне прыехалі зноў толькі з такім? — занегадаваў, запунсовеў Даніла, стукаючы па стале кулаком.— Ушчуваць, запалохваць мяне? Зацягваць перамовы і выйграваць час?
— Упарты ты, князь-кароль,— сказаў Войшалк.— Ніяк не можаш пераадолець сваю хцівасць, злосць і помсту. Адумайся, набярыся мудрасці: Навагародская зямля і Літва — уж:о новая дзяржава. Так ужо распарадзіўся сам Бог. Разлучыць нас, скарыць табе не хопіць сілы!.
Гэтыя словы проста ашаленілі Данілу:
— Надарвуся, траплю ў кіпцюры іншага, але па-вашаму не будзе! Я не дам вам амацавацца!
— I па-твойму, няма выйсця з гэтага неразумнага супрацьстаяння? — зноў Войшалк прамовіў з усмешкаю, што была непрыемнай Данілу.
— Ёсць! — выгукнуў той.— Навагародак і Літва разлучаюцца, ты і твой бацька вяртаецеся ў сваю вотчыну, а ў Навагародку сядзе і будзе княжыць як мой васал мой сын. Раман альбо Шварн. Без вашай згоды на гэта адсюль я вас не выпушчу! Нават і не думайце спасылацца на нейкія пасольскія правы! Задушу, атручу і — апраўдаюся! — Махнуў рукою.— Ды хто ў Еўропе ці ў мангольскай Азіі заступіцца за вас! Вы засумленнічалі, выпусцілі жывым вашага ж здрадніка, нягодніка, якога я вам наўмысна аддаў, а я вось павядуся з вамі іначай! Знішчу і — усё! Нават,— ткнуў пальцам на Войшалка,— твой бацька не папомсціцца мне! Ён баіцца цябе і во гэтага
зубра! Так што вашу сілу, а гэта значыць Навагародак я магу лёгка падкасіць тут!
— Верым,— ухмыльнуўся Войшалк.— Падсыпаць атруты, ударыць нажом у спіну — праўда, не цяжка! Вунь якая ў гэтым доблесць!
— He блазнуй! — раззлаваўся Даніла — Хопіць слоўных перапалак! Запытваю, як кажуць, у лоб: каго хочаце мець князем у Навагародку? Рамана? Шварна?
— Давай, князь-кароль, спачатку перамовімся пра тое, што paHeft раіў мой бацька,— вёў сваё Войшалк.— Якому сыну ты хочаш мець жонкай маю сястру?
— А вы з кім,— Даніла кіўнуў галавой на сыноў,— не супраць парадніцца?
— 3 абодвума. Мужа нашай Дануце выбірай сам.
— Давайце пажэнім Рамана і вашу Дануту,— памякчэў Даніла.— I Раман — князь у Навагародку.
Войшалк ухмыльнуўся, адмоўна закруціў галавою: хто ж згодзіцца на такое? Калі Раман ашлюбуецца з Данутай і будзе мець дзяцей, то яго нашчадкі будуць мець права валодаць Літвою — гэта значыць, Даніла даб’ецца мірна таго, чаго цяпер вымагаецца сілай.
— Мы добра ведаем твой смач, тваю прагу мець у сваіх руках Навагародак,— ужо сур’ёзна сказаў Войшалк.— I каб ты не падкошваў нас, не знясільваўся сам, мы можам пайсці на ўступку. Шлюбім Дануту з адным тваім сынам, але да нас на княжанне прыбудзе халасцяк. Мы іншую знойдзем яму жонку.
— Гэтага мне мала,— не задаволіўся Даніла.
— Наадварот. Гэта, кажу, вялікая наша ўступка. Праўда, агаворымся: твой сын княжыць у нас не як твой васал, а як васал майго бацькі!
— Уступка! — хмыкнуў Даніла.— Гэтым вы змушаеце мяне прызнаць, як вы любіце казаць, Навагародска-Літоўскую дзяржаву пад Міндоўгавым вяршэнствам!
— Нас прызнаў Рым, як нядаўна і цябе,— адказаў Войшалк.— I калі ты хочаш у яго даверу ды яшчэ для таго, каб сабраць еўрапейскую сілу супраць манголаў, стаць славутым, то запыні славянскую міжусобіцу!
— Інтрыгуеце на маім “каталіцтве!”
— Паколькі ты сам хітруеш, то і ведаеш: хітруе і мой бацька. Але нам трэба запыніць войны адзін супраць аднаго. Імі мы знясільваемся, яны — на карысць Заходняй Еўропе і Азіі.
— Ладна,— узмахам рукі перапыніў Войшалка Даніла.— Згодны: Дануту аддаеце за Шварна, яны будуць тут, Раман — навагародскі князь, Міндоўгаў васал. Гэта — ужо мая вялікая ўступка! Але гэтую маю ўступку мы падмацуем Раманавай бяспекаю...
— Які ты недаверлівы! — паматляў галавою Войшалк.
— Мяне вы не абвядзеце вакол пальца! — патрос пальцам Даніла.— Добра спазнаў вашу хітрасць! Умееце спажыць спрыяльную часіну, замышляеце не малое! Я проста так не пашлю да вас свайго сына. Каб во ён, хітрун з хітруноў,— паказаў на Усяслава,— сам аберагаў майго нашчадка, я мушу запатрабаваць: няхай ён выкліча сюды сваіх сыноў. Мне ў закладнікі. Тады сам завязе Рамана ў Навагародак і пакажа яго Міндоўгу і навагародскаму люду. Будзе жыць Раман — будуць жыць і яго дзеці!..
Як і ў Навагародку, пачуўшы Любаміравы словы пра сваіх сыноў, зноў ва Усяслава зайшлася душа, а да галавы хлынула кроў — так, ажно пацямнела ўваччу. Якой цаною трэба здабываць волю! Жыццём сваіх дзяцей! Як такое вытрымаць самому, як тое сказаць такой адданай жонцы і маці, як Любка?! Яна ж пасля гэтага не толькі адчаіцца, але можа і ўзненавідзець яго, лічы, згубцу сваіх і яе крывінак!
— Што? Забалела сэрца? — пазлараднічаў Даніла.— Як табе шкода сваіх чад, так і мне, дарагі, не абыякавае маё чада! Дык будзем берагчы: я — тваіх, а ты — маё!
Вось дзе трэба з усёй моцай розуму, душы і пачуццяў усклікнуць: бацькі, станьце на калені перад гэтым чалавекам і бацькам, які дзеля Дзедаўшчыны гатовы ахвяраваць сваімі дзецьмі! Найбольшага яго гора, найбольшага яму папроку няма, як і няма найбольшай ягонай славы, а гэта значыць, і карысці для роднага люду!!!
— Я згодзен,— цяжка выдыхнуў Усяслаў, прадбачачы, колькі ляманту, слёз, справядлівых папрокаў выкліча ў яго горача любімай, самай дарагой Любкі гэтая ягоная самаахвярная згода, што ў любы — канечне ж, самы патрэбны для Навагародка — час можа выліцца ў самае страшнае іхняе сямейнае няшчасце. Ды трэба, трэба і, яшчэ раз варта паўтарыць, мусова ісці на такі, лічы, антычалавечы крок!
— He, гэта яшчэ не ўсё, Усяславе! — пацяшаўся Даніла.— He, гэта яшчэ не ўсё, даражэнькі Войшалачак! Сын мой будзе Міндоўгаў васал, але Міндоўг і ты, Войшалк, будзеце не ў Навагародку, a ў сваёй законнай Руце!!! I ён,— яшчэ раз ледзь не тыцнуў пальцам ва Усяслава,— сваімі дружынамі, вернымі яму, акі псы, даб’ецца гэтага! Я, паважаны мною ваяр, палкаводзец, даўно хацеў і хачу звесці цябе са свету, але ты зберажэш маё чада, рана-позна падначаліш Холму свой любімы Навагародак!!!
Вялікі сорам, вялікая ганьба цярпець такое, але трэба! Дзеля сябе, жонкі, дзяцей, Навагародка і патомнага часу!!! Тут ужо не да таго, каб думаць, ці хто калі-небудзь успомніць, узважыць твае асабістыя пакуты. А гэта змушае на іншы, канечне ж, брыдкі крок: лічы, выдаліць вернага Міндоўга з Навагародка, адкінуць яго ў
Літву, дзе яго зноў будуць абкладаць, як ваўка. Усяслаў падняў вочы на Войшалка: якая твая думка, Міндоўгаў сын? Ці даруеш тьі мне, калі я згаджуся прынізіць, аслабіць твайго бацьку? Войшалк вытрымаў гэты цяжкі позірк і вачыма паказаў: не супраціўляйся, любы мой дзядзька-пястун, не пярэч гэтаму сатрапу, што дзеля сваёй задумы, мары, хцівасці гатовы пайсці і на самазнішчэнне!
— Даціскаеш ты нас, Даніла,— здаўся Усяслаў.— Але, прашу, не злуй наш люд да канца: Раман без нашай згоды не будзе мець права пачынаць войны ці браць удзел у тваіх авантурах! Толькі пасля твайго такога запэўнівання я даю слова зберагчы твайго сына!
— Даю такое слова,— ужо радасна ўсміхнуўся Даніла.
— Князь-кароль,— зноў, але ўжо нечакана для Усяслава ўступіў у размову Войшалк,— я перавышаю свае паўнамоцтвы, іду супраць бацькі, але я асабіста хачу быць зарукай бяспекі твайго Рамана.
— He зусім зразумеў,— пацепнуў плячыма Даніла.
— Ты добра ведаеш: ад першай жонкі ў майго бацькі я адзіны сын,— ужо не абмоўлена з Усяславам пачаў тлумачыць сваё, мабыць, глыбока запаветнае Войшалк.— Як добра ведаеш і іншае: я не вой, як мой бацька, як вось ён, баярын Усяслаў, як ты і як твае сыны.— Войшалк прамаўляў і бялеў усё больш і больш.— Я змалку прывучаны маёй любімай, самай найлепшай на свеце маці да глыбокай боскай веры, да павагі, любові, сардэчнасці да кожнага чалавека, хто б ён ні быў. Я даўно марыў пасвяціць сябе царкве, ды бацька мне гэта забараняў, заўсёды проста ўбіваў мне ў галаву: ты — адзіны мой сын, ты — княжыч, цябе любіць Навагародак, ты з ім узвысішся! Я, як і кожны сын, павінен слухацца свайго бацьку. Я і спаўняў яго волю. Але я тут, на тваёй зямлі, князь-кароль, упэўніўся: я не магу служыць звадам, хцівасці, мячу, я хачу служыць Богу! Таму прашу: недаверлівы да нас, варожы, але мудры ўладар, дазволь мне застацца тут, каб пайсці ў ваш манастыр, усяго сябе аддаць праваслаўнай веры, а пасля, калі ты дасі сваю высокую згоду, вярнуцца ў бацькавую Літву і ахрысціць яе ў праваслаўе. Я ж душой адчуваю: ты быў і ёсць праваслаўны чалавек!
Гэтыя Войшалкавы словы разгубілі як Данілу, так і Усяслава: ён, Войшалк, сам набіваецца ў Данілавага закладніка! Нават самы старэйшы Данілавіч, Леў, вырачыў вочы: што за самаахвярнасць? На такое можа рашыцца толькі вельмі моцная ці, наадварот, слабая асоба.
— Княжыч!.. Войшаль!..— He мог і пры Данілавай свіце ўстрымацца Усяслаў.— Ты ідзеш супраць бацькі!
— Дарагі мой дзядзька-пястун, я скажу і пры князі-каралі Даніле: так трэба,— Войшалк горка ўсміхнуўся, паклаў сваю халод-
ную руку на яго.— Пасля гэтага князь-кароль Даніла пачне нам больш верыць, і я споўню сваю і матчыную даўнюю мару — ахрысціць Літву.
— Ну, княжыч! — нарэшце заззяў вясёлай усмешкаю Даніла.— Ты змусіў мяне, бывалага, запаважаць цябе, па гадах майго сына, за мудрасць. На такі крок не кожны сам пойдзе.
— Я, князь-кароль, аддаюся Богу,— апусціў галаву Войшалк.— Ён, толькі Ён — для нас усіх дарадца і суддзя! А вы, Холм і Навагародак ды Літва, сустракайцеся не на полі бою, а за бяседным сталом!
Даніла зацягла паўзіраўся ў Войшалкавы вочы, а пасля ўражана паціснуў плячыма:
— He ведаю, княжыч. Можа, я і дабіўся ад вас таго, чаго хацеў, але... За тое, што ты сам захацеў застацца тут, ты мне спадабаўся! Руку, дай руку, слаўны сын славутага бацькі!
Войшалк падняўся — таксама як ускінуты пружынаю Даніла моцна сціснуў слабую руку аднаго са сваіх сапернікаў, а пасля і аблапіў за плечукі:
— Саюзнікі?
— Саюзнікі, князь-кароль.
— Кажу ж, не ўспамінайце нават гэтае слова “кароль”! Мы — адно! Славяне! Праваслаўныя! Суседзі! Браты!
Затым гэтак жа ўсцешана Даніла абласкаў і Усяслава.
Калі позна ўжо вярталіся з багатай вячэры, дзе былі з Данілам, яго сынамі і баярамі, падпіты Усяслаў, застаўшыся сам-насам з Войшалкам у познюю паўясную, з серабрыстым адлівам ноч, не мог не сказаць таго, што, як кажуць, увесь час ліпела на кончыку языка:
— Здзівіў, нават збянтэжыў ты мяне, дружа!
— I цябе? — весела пасміхнуўся Войшалк, які за ўвесь вечар, лічы, толькі мачыў пітвом вусны.
— I мяне. Бацька твой будзе велмі незадаволены і мной, і табою.
— Так, яму, гарачаму, будзе нялёгка выцерпець такое.
Сапраўды, гэтае “такое” было няпростае для Міндоўга: яно азначала для яго калі не дзяржаўную канчыну, дык сутон. Навагародак мацаваў яго, узвысіў, а цяпер адкідае ўбок. I на гэта згадзіліся лепшы сябра і сын. I, канечне ж, не будзе для яго суцяшэннем тое, што дзяржаўныя інтарэсы вышэй за асабістыя. Хто хоць крыху спазнаў вялікую ўладу, той адчуў і ненасытную прагу яе.
Неўзабаве Войшалк дадаў:
— Бацька ўжо споўніў сваю місію. Цяпер час новых ідэй, новых дзяржаўных мужоў.
— А я? — усміхнуўся Усяслаў.— Таксама ўжо не падыходжу для новага часу?
— Ты — іншае. Ты датуль будзеш не толькі патрэбен, але і незаменны, пакуль будзе жывая ідэя навагародскага баярства пра сваю волю і дзяржаву. Яно, баярства, цябе ўзвысіла, яно ж, калі што якое, то і рошыць твой, мой, бацькаў лёс.
— Малайчына! — не мог не прамовіць з захапленнем Усяслаў.— Расцеш, мудрэеш як дзяржаўны муж. Душой прадчуваю: якраз табе прыйдзецца дарабіць тое, чаго не змог зрабіць бацька.
— Цяпер і табе, і мне трэба назапасіць цярпенне. Няхай нейкі час Даніла павесялуе, а яго сынок-няўдачнік пакіруе ў нас ці, лепш сказаць, сваімі рукамі зробіць тое, што мы павінны рабіць, а я адыду ўбок. Буду на вачах у Данілы, але і ён з братам ды сынамі будзе пад маім назіркам!.. А крыху пазней...— Войшалк затоена ўсміхнуўся,— мы з табой паглядзім, што і як рабіць са словам Божым ці мячом!..
— Абхітрыў ты старога ліса! — пахваліў свайго выхаванца Усяслаў.— Твой гэты нібы ахвотны палон — велмі хітры ход! Прызнаюся, я нават адразу яго не зразумеў. Палічыў: ты захацеў усцерагчы маіх дзяцей.
— I гэта падштурхнула мяне пайсці замест іх у закладнікі. Ты патрэбен Навагародку не бядотны, слабы і нясмелы, а спакойны і моцны! Дык і будзь такім!
— Дзякуй, дружа,— Усяслаў расчулена абняў свайго любімца.— Я шчаслівы і тым, што ёсць ты такі на свеце! He, у нас!
— Князь Ізяслаў і ты вінаватыя, што я якраз такі! Болей займаўся б мною бацька, дык я мог бы быць зусім іншым. Але цяпер табе, баярын, дзядзька-пястун любы, будзе найцяжэй.
— Чаму?
— Іменна табе прыйдзецца наша паражэнне ўвасобіць у перамогу! I, паўтаруся, рукамі Данілавага сына! Адным словам, каб рыбу есці, трэба ў раку лезці! Так, настаўнік?
— Я ўжо не настаўнік табе,— зусім не засмуціўся, а парадаваўся Усяслаў.— Ты — ужо далёкавідушчы палітык і дзяржаўца. Я — усяго толькі ваявода. Вядзі, сынок, рэй далей! Жьіве Навагародак!
— Жыве і будзе жыць! — прытуліўся да Усяслава Войшалк.— I дзеля гэтага не пашкадуем жывата свайго!
Гэтая таемная размова не магла трапіць у летапісы. Запісалася іншае: “В лето 6763. Потом же Воншелк створн мнр с Даннлом н выда діцерь Мнндовгову за Шварна, сестру свою, н прнде в Холм к Даннлу, оставнв княженне свое н воспрнем мннскнй чнн; н вдасть Романовн, сыновн королеву, Новогородьк от Мяндовга н от себе Вослоннм н Волковыеск, н все городы, а сам проснся нтн во Свя-
„ 1
тую Гору ; н нанде ему король путь у короля угорьского, н не може дойтн Святое Горы н воротнся в Болгарех” .
Войшалк цяпер жа, гэтай вясною, застаўся ў Холме, каб хутка падацца з яго ў Палонінскі манастыр нібы заўзята маліцца, пасціць, як просты манах длубацца на манастырскай гаспадарцы — карацей, быццам адлучыцца ад усіх зямных, у тым ліку і навагародска-літоўскіх варункаў, ад усяго таго, што яму можна ці трэба было рабіць як каралевічу, яшчэ нядаўна Міндоўгаваму пасадніку на паўднёвых навагародскіх землях; Усяслаў таксама мусіў затрымацца ў Холме: Даніла зажадаў, каб менавіта ён не толькі паслаў у Навагародак ганца з весткай, да чаго тут дамовіліся і хто цяпер заўладзіць на Навагародскай зямлі, але і каб сам павёз Рамана ў сваю сталіцу на княжанне як васала двух гаспадароў, Данілы і Міндоўга.
Калі спала паводка і падсушэла зямля, пырснула маладая зелянота, выбраліся ў няблізкую дарогу, па шляху завярнуўшы ў Ваўкавыеск, дзе каралевіч Раман пазнаёміўся з дачкой тутэйшага князя Глеба Агапай (Усяслаў павінен быў па Данілавым настойванні быць за свата); князя Глеба і яго жонку-княгіню, княжну Агапу з іхнімі сваякамі і з ваўкавыескім баярствам далучылі да сваёй світы і рушылі ў Навагародак, каб там неўзабаве пышна пашлюбаваць Рамана і Агапу пры ўсім навагародскім людзе, а пасля Рамана пасадзіць на княскі трон і мець за свайго “гаспадара-ўладара”.
У размякчэлым ужо ад снегу, з праталінамі і падсохлымі лапінамі ў зацішку Навагародку Усяслаў, пакуль не пабудуюць асобны хорам-палац для прысланага ўладара, не мог не запрасіць каралевіча Рамана, княжну Агапу і яе бацькоў з блізкай раднёю да сябе.
Іх усіх — пры яркіх свечках і цёпла нагрэтых грубках з дымаходамі — сустрэлі па-святочнаму апранутыя дамоўцы: Любка з сынамі і дачкою, кухарка ці, лепш сказаць, хатняя гаспадыня Марыля, нянька, канюшы і ахоўнікі, а таксама і Міндоўгава Данута (яна была заплаканая — канечне ж, не вельмі радавалася, што трэба ісці нявесткаю да ненавіснага ёй чалавека, жонкай ягонага сына, зусім невядомага ёй).
Любка — цяпер, сама ў жаночай сіле, мажнаватая, спакойнавелічная, сапраўдная, як і Бяляніха, баярыня — і з радаснымі слязьмі, якіх у жанчын таксама нямала, і з трывогай зірнула на яго, Усяслава, якога не бачыла столькі месяцаў, хацела кінуцца, абняць,
Вайшлак хацеў (прыкідваўся, што жадаў?) трапіць у Грэцыю, каб там набраць манахаў для свайго будучага манастыра.
У Балгарыі тады ішла вайна, з-за яе Вайшлак не мог (ці не імкнуўся?) дайсці да Афонскага манастыра.
пацалаваць яго, жывога, яшчэ болей пасівелага, нават пастарэлага, але пры чужых людзях засаромелася, толькі моўчкі заплакала, тулячы вакол сябе сыноў і дачку.
— Сустракай, гаспадыня, пашанотных гасцей! — паверх усіхных галоў вызірнуў Усяслаў, з любасцю пазіраючы на прыгожую жонку і сваіх чад-падшыванцаў.
Любка ўзяла з рук Марылі хлеб-соль на ручніку, паднесла яго да новага іхняга ўладара і з нахілам галавы падала яму. Уражаны Любчынай красою Раман таксама з паклонам узяў з ручніком пірог, пацалаваў яго.
— Прашу ў наш дом,— Любка адступіла, нахіліла голаў і рукой паказала, куды ісці.
Пасля ўсіх павітаўся з жонкай Усяслаў — яны моцна абняліся і пацалаваліся, затым ён абняў і пацалаваў сваіх жэўжыкаў і красуньку-дачку, дамоўцаў.
— Госці дарагія,— у святліцы сказала ўсім Любка,— вы, мужчыны, можаце цяпер жа ісці ў лазню, дзе вас ужо другі дзень чакае гарачая пара і вада, чыстая апратка. Пасля вас пойдуць асвяжыцца жанчыны. Тады — вячэра.
— Згодныя з гаспадыняй? — Усяслаў знарочыста падбадзёрыўся.
— Згодныя,— у тон яму адказаў маладжавы, чарнявы прыгажун князь Глеб, які во нечакана родніцца з самім Данілавым домам. Праўда, яшчэ на днях, заціснуўшы Усяслава ў сябе дома ў куток, адчайна выкрыкваў: “Што вы нарабілі? Данілаў сын — князь у Навагародку, а мы — Данілавы васалы! Я —яго цесць! Значыць, я першы павінен берагчы яго як сваё вока! Bopara з ворагаў!” — “Найперш твой зяць будзе васалам Мендога,— спакойна патлумачыў яму Усяслаў.— Значыць, Мендог быў і ёсць наш уладар, значыць Даніла так ці гэтак прызнаў Навагародска-Літоўскую дзяржаву! Ну, а што да яго сына, то няхай памагае нам мацаваць яе!” Глеб ажно вырачыў вочы: “Ды ты з Войшалем — лісы!” — “Ну, a ты ёсць і будзеш князем у Ваўкавыеску, мацаваў і будзеш мацаваць яго, і не палічы за знявагу раз-другі пакланіцца зяцю-”ўладару!” — “Разумею, усё разумею, Усяславе! Толькі мне Агапачкі маёй шкода! Калі што якое, застанецца яна, бедная, удавою!” — “А княжычу Войшалю, думаеш, лёгка пайсці ў закладнікі? Але пайшоў! Дзеля нас усіх, дзеля патомнага часу! I, думаю, усё гэта не толькі выратуе, але і амацуе нас!”
Князь Глеб парыўча даткнуўся лобам да Усяслававага лоба, і яны некалькі хвілін пастаялі блізка побач, роўна дыхаючы ва ўнісон, усё разумеючы. Як і трэба сябрам-аднадумцам. Больш — дзяржаўцам, што дбаюць не толькі пра сябе і дзеля таго, вялікага, гатовыя
ахвяраваць сабою. “Каму трэба, тлумач гэта вось так, князь,— сказаў Усяслаў.— Балбатунам, ненадзейным праўды не гавары, няхай бачаць, што толькі наверсе, і нават не здагадваюцца, што ўглыбіні, б’юць чалом перад Раманам!”
...Міндоўг, калі ягоны пісар-рыцар прачытаў грамату, падпісаную, лепш сказаць змацаваную Данілавай і Войшалкавай пячаткамі, моцна, ажно набухлі жылы на скронях і тыльным баку рук, сціснуў падлакотнікі разнога пазалочанага трона, вырачыў рознакаляровыя, як у рысі, вочы, збялеў і анямеў. Мабыць, у гэтыя хвіліны яго сэрца замалаціла молатам, а кроў, што магла шугнуць да галавы, ацямніла зрок.
— Ты, вы!..— пачаў задыхацца і хапаць сябе за гарляк Міндоўг.— Сябра!.. Сын!..
Усяслаў паглядзеў на ўсё гэта спакойна, пасля перавёў позірк на сярэдніх гадоў пісара ў чорнай мантыі і адмысловай чатырохкутняй шапачцы. Міндоўг здолеў зразумець, чаго хоча ён, Усяслаў, але не змог прамовіць, толькі махнуў таму рукой: выйдзі. Незадаволены рыцар-выведнік пакінуў каралеўскі пакой.
Міндоўг нечакана саскочыў са свайго трона, упаў на калені і працягнуў складзеныя далоньмі рукі:
— Дзякуй! Ушанаваў! Ашчаслівіў!
— Калі ласка, кароль, падыміся, сядзь на свой трон і супакойся,— загадзя прадбачачы такое вялікае ўзрушэнне гарачага Міндоўга, папрасіў Усяслаў.
— Які я цяпер, пасля вашай здрады, кароль? — нарэшце не толькі выкрыкваць, але і гаварыць здолеў Міндоўг.— Чый кароль? Цяпер Навагародскай зямлёй будзеце правіць вы і Раман! Я, калі і кароль, толькі сваёй Літвы! Але хто прызнае такое каралеўства?! Во яе,— зняў з сябе карону і шпурнуў яе пад крэслы,— цяпер мне трэба выкінуць на сметнік! Мне зноў трэба ісці ў баявыя князі!
— Прашу, падыміся, сядзь і давай пагаворым спакойна,— Усяслаў памог цяжкому Міндоўгу ўстаць, сесці, а пасля падняў і начапіў на рыжую галаву таго карону.— Ты быў і будзеш навагародска-літоўскі кароль. Раман — твой васал.
— Ды кінь ты! — адмахнуўся Міндоўг.— Я ж не зялёны отрак, каб не разумець учыненага вамі! Вы адкупіліся! Мною!
— Адкупіліся! Але не табой! Зусім невялікай уступкаю!
— Ах, Войшаль! —заматляў галавою Міндоўг.— Сын дык сын! Паступіўся бацькам!
— Ён паступіўся, але не табой, а сабою,— заступіўся за таго Усяслаў.— He кожны княжыч дзеля бацькі, сваёй Дзедаўшчыны і патомнага часу згодзіцца пайсці ў простыя манахі! Ды яшчэ ў варожы стан! Ён сам згадзіўся: пакараем мы за штосьці Рамана — ён
без ніякіх слоў прыме кару ад Данілы! Ды мы пакуль што мусім берагчы Рамана як свой паратунак!
Белізна на Міндоўгавым твары пачала паволі напаўняцца чырванню.
— Гэты яго “подзвіг” — ва ўсім хітры ход,— ужо спакайней прамовіў Міндоўг.— Ён чымсьці за мяне, але ў многім і супраць!
— He зусім разумею цябе,— прыкінуўся Усяслаў, сеў непадалёку на крэсла.
— Хоча ён шчыра ці няшчыра, але стане манахам. А тады зажадае ахрысціць Літву і возьме яе ў свае рукі ласкаю!
— Пакуль ты жывы-здаровы, ён не пасягне на тваю ўладу,— заспакоіў Усяслаў.— Адно, што можа быць, дык гэта тое, каб стаць тваім намеснікам на Літве, паколькі на навагародскай зямлі будзе намеснічаць Раман.
— Ён не любіў мяне, а цяпер, пасля матчынай смерці і маёй жаніцьбы з Мартаю, ён зусім зненавідзеў, дык...
— Яго светлы, мудры розум, Мендог, вышэй за яго пачуцці. Павер, непрыязь непрыяззю, але небяспекі ад яго табе няма. А што да Рамана, дык будзь пэўны: я і мае дружыны штодня будуць напамінаць яму, хто ў нас кароль і хто яго васалы! Па самай дробязі ён будзе ісці раіцца да цябе!
— Але ж вы згадзіліся, каб я з’ехаў у Руту! Са сталіцы — у глухаманьі
— Што ж, будзе ездзіць у Руту! 3 паклонам і дарамі! Пад нашай “аховаю!” А цяпер давай перакінемся пра іншае. Да слова, калі прымеш яго, дасі яму свой наказ?
— He! — замахаў рукамі Міндоўг.— Завялікі гонар для яго, падшыванца, няўдачніка, каб я, стары і сівы, спяшаўся ўшанаваць! Няхай пачакае, як кажуць тэўтоны, маёй аўдыенцыі!
— Воля твая, кароль,—як і раней часта, заласціўся Усяслаў.— Тады дазволь сёння паклікаць яго і іншых гасцей да мяне.
— Яны ўжо ў цябе,— схмурыўся той.— Выбачай: не магу сёння запрасіць цябе на келіх віна ці на кубак медавухі. Ты і мой сынок падарылі мне неспакойную старасць!
— Пакуль будзем мы, Мендог,— незалюбіў Усяслаў,— то ў цябе, наадварот, будзе бяспека! Так што, дружа, сунімі сваю гардыню; тое, што мы ўчынілі, патрэбна Усявышняму і Навагародку! А большых інтарэсаў мы для сябе не бачылі і не бачым!
— Як і заўсёды, слухаюся і павінуюся! — схіліў перад ім абкаранаваную галаву Міндоўг.— Быў, ёсць і быць мне да канца вашым наёмным князем!
— Гэта, Мендог, ведаюць цяпер толькі лічаныя людзі,— сказаў Усяслаў.— А для гісторыі ты застанешся адным з самых вялікіх не толькі сярод нас, але і іншых уладароў нашага часу! Ты ўжо — у
летапісах і хроніках! Як і Войшаль. А я стану, як і іншыя, нейкай пылінкаю ў слоі пяску! Ды, бачыш, дбаю не пра сваю бессмяротнасць, а пра тое, каб была яна, наша гісторыя! I каб у ёй, паўтару, застаўся ты, баявы князь, кароль! Каб было, цвіло, расло, мацнела наша каралеўства!
— Ну, даруй за маю гарачнасць, стары друг,— папрасіў Міндоўг.— Павер, і я клапачуся не толькі пра сябе! He проста так прыніжаюся во перад імі,— кіўнуў на дзверы ў іншыя пакоі, куды сышоў нядаўна яго пісар.— Ды і твае, навагародскія хітрыя хады цярплю!
— Значыць, табе “воздатся!”
Міндоўгупершыню ўбачыў, здзівіўся, якая ўсё ж іншая, чым ён уяўляў, ягоная былая каханка, а цяпер жонка, Марта.
— Адыдзі! — злосна адштурхнула яго вось цяпер тут, у сваёй паўасветленай, толькі з адной свечкай ва ўзгалоўі ложка, спальні.— Толькі і ўмееш, што напівацца кожны дзень!
— Я не п’яны,— паблазнаваў ён, спрабуючы абняць яе, паўнаватую, вабную, у белай начной кашулі, па якой рассыпаліся доўгія валасы.— Марта, ну, Мартачка!
— Я — Марта! — зноў непачціва адпіхнула.— А ты цяпер хто?
— Я — Міндоўг, кароль!
— Які ты кароль! Ды цяпер?! Цябе абвялі вакол пальца! Выганяюць прэч са сталіцы і палаца! 3 рэзідэнцыі! У правінцыю!
— Але я, ты едзем з каралеўскім тронам!
Раз’ятраныя Марціны вочы проста выкрасалі агняна-абуральныя іскры-пырскі:
— Калі пра сябе як след не клапоцішся, дык болей падбаў бы пра Руклю і Рэпіка!
— Яны былі і ёсць каралевічы.
— Няўжо не разумееш: каралеўства наша вісіць на валаску?! — з адчаем, з болем прастагнала Марта, зноў здзіўляючы Міндоўга: злосць, цёмнасць на душы змяняюць, брыдчаць маладую і прыгожую жанчыну.— Твой любімы Усяслаў, твой сын ахвяравалі намі! Дзеля сябе!
— Дзеля Навагародка, дзеля Навагародска-Літоўскага каралеўства,— хоць быў і п’яны, але разважліва паправіў Міндоўг.— I нічога тут не зменіш. Я ніколі не мог утры.мацца без Навагародка і ніколі не здолею ўстояць без яго! Такая ўжо мая доля! Але і без мяне Навагародку нявыкрутка! Так што мы павязаныя адным пярэвеслам! Навек! Чуеш? — паківаў пальцам.— На-век! А што да майго сына і старога друга, то яны ўсё ж змусілі Данілу прызнаць мяне як караля новай дзяржавы!
— Ён прызнае гэта толькі на нейкі час, пакуль збярэ свежыя сілы.
— I мы спаць не будзем. Ну што ж, трэба для патомнага часу з’ехаць мне ў Руту — з’едзем.
— Як выгнаннікі...— уздыхнула Марта, але ўжо дазволіла абняць яе.
Міндоўг зусім як просты зямны мужчына залашчыўся:
— Любая мая! Я дзеля цябе ахвяраваў многім, ахвярую і ўсім! Дзеля гэтых мілых вочак, малінава-вішнёвых губак, такіх пруткіх і харошых грудзей, такіх вабных клубоў, такой гарачай і пяшчотнай ласачкі!..
...За бяседны стол у прасторнай, абабітай дошчачкамі-паркетам у розныя ўзоры, засланай на падлозе дыванамі, ярка асветленай гасцёўні Усяслаў хацеў пасадзіць па цэнтры стала, на самае ганаровае месца, Рамана.
Раман — а ён удаўся не ў бацьку і не ў старэйшага брата (быў за тых драбнейшы і шчуплейшы, нясмелы і сарамлівы), цяпер не вельмі вясёлы, нават разгублены ад таго, што бацькавая воля прывяла яго сюды, не ў менш бяспечнае месца, чым за Дунаем,— адмовіўся:
— He. Сядай тут ты, гаспадар. Я — пакуль што толькі твой госць.
Што ж, пасярод стала селі Усяслаў і Любка, па правай руцэ — Раман, Данута, па левай — Глеб з жонкай, Агапа, за імі — Голуб, дачка Звеніслава з мужам Васільком.
— 3 мірам вас усіх! — калі пакаёвы напоўніў чашы з віном, адчуваючы ўсіхнае напружанне, натхніў Усяслаў стоячы.— I пажадаем княжычу Раману многія лета, удала і шчасліва княжыць у Навагародку, быць нам за абаронцу, вернага сына каралю Міндоўгу, а мы будзем ім адданымі слугамі!
Усе падняліся, выпілі за такі тост, што, усе разумелі, ішоў не ад сэрца, а ад існага.
Затым госці, апроч Рамана, Агапы і Дануты, спрабавалі смяяцца, жартаваць, але, як ніколі ў гэтым доме за святочным сталом, не было шчырасці і цеплыні, сапраўднага сяброўства.
Калі пазней Усяслаў і Любка развялі гасцей па адведзеных ім пакоях, Усяслава, аднаго, перад лесвіцай на другі паверх аклікнула Данута:
— Баярын!
Ён зусім не здзівіўся, што яго чакае тут яна, разгубленая і безабаронная княжна-дзяўчына, яго любіміца, калі, можа, не дачка.
Ён запыніўся — поўненькая і ружовенькая Данута наблізілася і адразу даверліва прыпала яму да грудзіны, і яе пакаценькія плечыкі ўздрыгнулі.
— Ты — што, княжна? — пажартаваў ён.— He радая, што выходзіш замуж? Ідзеш у такі славуты дом?
— Які ён славуты! Ён — разбойніцкі!
— Вось і будзе табе клопат, харошая ты наша, апынуцца там і аднаго з тых разбойнікаў зрабіць нашым прыяцелем! — ён па-бацькоўску пагладзіў яе па плячах.— А ва ўсім гэтым паможа табе мудры брат, што будзе там, побач.
— Які ён хоць, той Шварн?
— Падобны да Рамана.
— Зусім несамавіты тады!
— Затое, як я ўбачыў, Шварн не гарачы, не самалюбны і не агрэсіўны, як бацька ці старэйшы брат, а спакойны і сціплы,— супакоіў Усяслаў.— Ён, веру, палюбіць цябе, здаровенькую, вабную і добрую. А там... Хто добра ведае, што будзе далей?.. Можа, застанешся там, будзеце княжыць у нейкім краі Данілавай вотчыны, a можа...
— Баюся, баярын!
— Чаго, харошая наша?
— Палітычных гульняў!..
— Такая ўжо ваша, князёўская, ды і наша, баярская, доля, Дануська! Дзеля Бацькаўшчыны сваёй!
— Але...
— Што “але?”
— Хоць зачэпіце вы крыху Рамана — непаздаровіцца Войшалю, a то і мне!.. I гэтага баюся.
— Праўда твая: Войшалк — закладнік. Але мы зробім усё, каб яго проста так не падвесці пад Данілаў меч ці пад яго атруту. Мы будзем яго берагчы, як нашу новую, патомную надзею... Разумееш?
— Разумею.
— А цябе яшчэ будзе ахоўваць Шварн. Толькі табе дзеля гэтага і, паўтару, яшчэ і дзеля болыпага трэба ўпадабацца яму, закахаць яго. А як гэта зрабіць, ты, жанчына, сама павінна ведаць і ўчыніць...
...А ў паўасветленай цёплай спальні, неспакойна ходзячы ў начной кашулі па пакоі, яго нецярпліва чакала Любка.
— Нарэшце мы адны! — усклікнула яна, кінулася і не проста прытулілася, а прыпала, як можа прыгарнуцца жонка, што чакала любімага мужа з баявога паходу і схвалявалася за яго лёс, знебылася па ім, а цяпер, калі ён вярнуўся жывы, ягонае цела вітае сваім галодным на мужчынскую ласку целам. Любка першая стуліла вусны з ягонымі ў доўгім, прагным і слодычным пацалунку.
Горкае пачуццё ад ваеннага паражэння, паніжальнай, нават пакутлівай паездкі ў Холм і, што ні кажы, уступлівых перамоў з Данілам, ад душэўнага цяжару на сённяшняй вячэры, калі прыхо-
дзілася ўшаноўваць ненавіснага госця, суперажыванне з разгубленай Данутаю — усё гэта і іншае гораснае адышло ўбок пад націскам вось гэтага, зямнога, жыццёвага: ад прыемнага водару вымытых у настоі мяты Любчыных валасоў, ад закінутых яму на шыю аголеных вышэй локцяў цёплых і пяшчотных яе рук, ад іхняга ненасытнага пацалунку, што ўсё больш узгарачаўся, ад паслухмянага, адданага маладога і ўспалымнелага цела, ад абуджанага і нястрымнага поклічу, што вось хмеліць, запалоньвае, закружвае галаву. Ён, гэты покліч, змусіў хуценька задзьмуць свечку, абаіх хуценька распрануцца, шуснуць пад пухавік і даць волю лашчыцца вуснам ды рукам ажно да страты прытомнасці, піць і піць солад пацалунку, пяшчоты і прытульванняў, каб неўзабаве спалучыць два агні ў адно полымя і апячыся аж да стогну:
— Любка!
— Усяслаў!
— Любімая!
— Любенькі мой!
— Краса мая ненаглядная!
— Сокал ты мой! Як я чакала цябе! Як марыла пра такое! — I я.
Неўзабаве страсць не дае сіл і змогі нават шаптацца, кліча спяваць адну дзівосную песню іхнія нібы сплаўленыя ў адно целы і душы — праўда, сярод гэтай чароўнай мелодыі зрэдчас не можа не прарвацца мелодыя любоўнага стогну, Любчынага ўскрыку, бо моўчкі проста няможна вытрываць усё тое, што даецца ім цяпер спазнаць, калі, здаецца, запыняецца, ацішваецца ці нават знікае ўсё на свеце, нават іх саміх няма, а толькі ёсць вось гэтае яраснае спляценне і спапяляючая жарскасць...
А пасля, калі яны разлучаныя, але ўсё роўна нібы па-ранейшаму ў еднасці, калі супакойваецца дыханне і пачынае ацішвацца сэрца, вяртаецца свядомасць—ясная, зямная, жыцейская, Любка прыўзнімаецца і ўжо лёгка цалуе яго ў бровы, у шчокі, а пасля пытае пра тое, што даўно яе непакоіць:
— Цяжка там было табе, любы?
— He скажу, што лёгка, краса мая ненаглядная.
— А чаму ён так доўга трымаў вас?
— Каб зламаць наш дух.
— Табе было страшна?
— Трывожна,— адказаў ён і, як рашыў яшчэ раней, не сказаў Любцы пра тое, што Даніла хацеў заняволіць іхніх сыноў.
— А мне было страшна, Усяслаў. Велмі страшна,— Любка паклала голаў на ягоную руку.— He меней, чым тады, калі вы біліся тут на крапасной сцяне і Данілавы воі маглі ўварвацца сюды. Там Даніла мог засадзіць цябе ў поруб альбо атруціць.
— He сакрэт, злосць вялікую ён на мяне мае, але ўсё ж я ў яго быў як пасол. А паслоў нават самыя дзікія плямёны не забіваюць.— Усміхнуўся:
— Малілася за мяне?
— Яшчэ як і колькі!
— Старым багам?
— I новаму.
— Значыць, малітву тваю яны пачулі!
— Ты жартуеш, але ж не да жартаў цяпер,— уздыхнула Любка.— Баярын Расціслаў проста коле ўсім навагародцам у вочы: што я вам некалі казаў?! Трэба быць пад Данілам, дык будзе спакой, лад, хлеб і да хлеба! He паслухалі, пайшлі за Усяславам, забунтарылі, захацелі волі нейкай! Дык вось самі наклікалі на сябе войны, смерць, бяду і гора! I вярнуліся да таго, што трэба было рабіць дзесяць гадоў таму: прасіць у Навагародак на пасад Данілавага сына, а не Мендога!
— За дзесяць гэтых гадоў мы зведалі тры вайны, нямала чаго страцілі, але і нямала чаго набылі! Найперш — сваю годнасць і вартасць!
— Але ж чужы князь будзе тут!
— Больш — па духу варожы нам. Але нідзе не дзенецца, будзе рабіць не тое, што захоча, а тое, што дазволім мы.
— А Войшаль? Данута? — занепакоілася Любка.— Яны ж там, у Данілы!
— Яны — там, а Раман — тут...
— Ох,— уздыхнула,— я не магу ва ўсім добра разабрацца, але чуе маё сэрца: будзе яшчэ ўсяго і ўсякага!..
— Я ж цябе некалі перасцерагаў, што значыць быць жонкай ваяводзе!
— Ды я за цябе, за дзетак нашых у ваду, у агонь пайду!
— Апірышча ты маё дарагое! — пацалаваў яе.— Радасць, шчасце зямное! 3 табой я, як кажуць, горы перавярну! У нікога, чуеш, у нікога няма такой жонкі, як ты ў мяне!
— Гавораць, там, у Данілы, шмат красуняў.
— Ёсць, але такіх, як ты, няма.
— А я ўсё думаю, што нявартая цябе.
— Дык што — сям’я наша не зусім сям’я? Дзеці нявартасныя?
— He! Я такога не казала і не кажу. Я гавару пра сябе.
— Гэта — і пра мяне, дарагая. Выходзіць, я не разабраўся, не тую жонку ўзяў. Значыць, абражаеш мяне!
— He буду, не буду больш так думаць і гаварыць, любы мой! — абцалавала яго Любка.— Даруй, даруй за такія думкі! Яны — ад маёй радасці, ад майго шчасця, як ты кажаш, бо часамі я не веру нават самой сабе: няўжо я — гэта я?!
— Ты! Адзіная такая на свеце! He хваліся і не ганарыся гэтым, але і не прыбядняйся!
Налашчыўшыся і нагаварыўшыся, усцешаная Любка (муж і бацька яе дзяцей зноў дома, зноў ва ўладзе вялікай, сям’я ахаваная і дагледжаная) неўзабаве молада заснула, ціхенька і спакойна засапла на яго руцэ, а ён, як бывала і раней, як ні заплюшчваў вочы, як ні намагаўся ні пра што не думаць, не мог пазбавіцца яснасці розуму і свядомасці, розных думак, што не толькі вярнуліся з кароткага забыцця, але пры такім ціхамірным сне любімага і дарагога чалавека нахлынулі, апанавалі з новай сілаю. I з-за прымусовага Раманавага пасаднічання ў Навагародку, і з-за іншых навін, мімаходзь уведаных ад Голуба. Аказваецца, за гэты час, што ён, Усяслаў, не быў тут, паблізу, у Прусіі, зноў запалаў агонь вайны — пачаўся карны крыжовы паход у Самбію, які ўзначаліў чэшскі кароль Отакар, той, што нядаўна не дапусціў Рамана да аўстрыйскага трона, а црпер вось ідзе на самбійскую крэпасць Тавангеце. Калі яе возьмуць , дык паколькі летась на землях ламатаў, “падораны^” Міндоўгам тэўтонцам, заявіўся ордэнскі замак Мемельсберг і яшчэ паколькі Ордэн з Прусіі спалучаецца з лівонцамі з Курляндыі, то ўсё гэта не можа не занепакоіць: узбярэжжам Варажскага мора авалодаюць крыжакі. Як і яшчэ адно небяспечнае не можа не затурбаваць: Ордэн, Мазовія і Валынь намагаюцца разарваць на кавалкі Яцвязію, тым больш, што Даніла запатрабаваў, каб у знак саюзу з ім, на помач яму на Яцвязію рушыў і Навагародак — гэта значыць, хоча парушыць пагадненне, што пачало складвацца ў навагародцаў з яцвягамі. Яны, яцвягі, у апошнія Данілавы войны супраць Навагародка ўхіліліся памагаць паўднёваму суседу. Канечне, цяпер, калі трэба ісці туды, у Яцвязію, і навагародскаму войску, то яцвягам на чале з князем Юндзілам будзе непрыемна і вельмі цяжка, ды пасля вайны ў Яцвязіі Даніла не пакіне Навагародак у спакоі, будзе дабівацца, каб адкалоць ад яго Літву, каб аслабіць грознага саперніка Міндоўга. Якраз апошняе цяпер выбіла з раўнавагі яго, бо ён не можа не разумець: тое, што Раман становіцца яго васалам,— гэта толькі пачатак Данілавай задумы, за ім пачнецца большае, спроба адціснуць Міндоўга ў Літву, дзе пад ім без навагародскай падпоркі як гарэла, так і будзе гарэць зямля... Што да Навагародка, дык для яго патомны час па-ранейшаму, як і пятнаццаць гадоў таму, шмат у чым вызначыцца ад таго, што і як будзе ў Данілы з уладарамі паўсвету, з манголамі. Будзе Даніла з імі счублівацца,
Отакар возьме Тавангеце і там крыжакі заснуюць у яго гонар замак Кралявец (Кёнігберг — Калінінград).
Мемельсберг — Клайпеда.
каб атрэсціся ад “апекі”, манголы не сцерпяць такога, пойдуць на яго, папатрэплюць — гэта значыць, аслабяць, зробяць не зусім страшным; пазбегне той баёў з манголамі, зберажэ, a то і павялічыць свае сілы — вялікая небяспека і бяда...
4
1254 год захаваў мір у самім Навагародку ды ўцягнуў навагародскія дружыны ў непатрэбныя, але мусовыя войны.
Спачатку, як і запатрабаваў у Холме Даніла, паслалі на Яцвязію навагародскі полк. На гэты раз — упершыню за трыццаць гадоў — воі рушылі ў баявы паход без Усяслава. Ён, не жадаючы ісці на саюзнікаў, дзе ў яго было нямала знаёмых і сяброў і дзе ім, навагародцам, было спачуванне, прыкінуўся хворым, застаўся дома, наказаўшы малодшаму ваяводзе, тысяцкаму і соцкім вельмі не рвацца ў бой і ашчаджаць яцвяжскія сілы. Навагародскі полк на помач бацьку павёў малады навагародскі князь Раман. Па дарозе да яго далучыліся два падуладныя Навагародку князі — Глеб Ваўкавыескі і Ізяслаў Свіслацкі.
Валынь, Мазовія і Ордэн, напаўшы на Яцвязію сумесна, добра пажывіліся — захапілі нямала яцвяжскіх зямель і ўсякага дабра, змусілі князя Юндзілу плаціць ім даніну.
Вайсковыя ўдачы над Навагародкам, мангольскім ханам Курамсой і Яцвязіяй натхнілі Данілу: ён рызыкнуў вярнуць свае ранейшыя ўладанні на кіеўскай зямлі, адваяваць Кіеў. А гэта значыла, што і ён, як нядаўна і яго зяць, залескі Андрэй, выступіў супраць грознага Батыя, дабіўшыся, каб на гэты раз яму падаслалі не толькі навагародскае, але і літоўскае войска.
Раман, канечне, загарэўся і бацьку памагчы, і сабе славы здабыць, быў апантаны новым баявым паходам; Міндоўг і Усяслаў не мелі ніякага намеру мацаваць Данілу, тым больш добра адчуваючы, што за гэты напад можна паплаціцца і наклікаць на сябе вялікую бяду, але рашылі адгукнуцца — каб глыбей уцягнуць Данілу ў варажнечу з татарамі, а заадно Міндоўгу засвярбела пажывіцца ў чужых краях.
Усяслаў цяпер рашыў быць разам са сваімі воямі, толькі, як ні прыспешваў яго нецярплівы Раман, марудзіў з выступам, але і літоўская харугва (яе вялі князь Сірвід і Усяславаў сябра баярын-ваявода Хвал), хоць паімчаліся туды першыя, дабраліся да Кіева тады, калі разгарачаны Даніла ўжо выбіў адтуль і з іншыў гарадоў татарскіх намеснікаўз іхнімі атрадамі. Раман падаўся праведаць бацьку; Усяслаў, рады, што не толькі ацалела ўсё навагародскае войска, але ўвогуле ўдалося пазбегчы сутычкі з заваёўнікамі паўсусвету,
павёў вояў дахаты; Сірвід і Хвал, ні на хвіліну не забываючы пра ваенную здабычу, пачысцілі луцкія — гэта значыць, саюзнікавы, Данілавы — ваколіцы. Даніла, мабыць, гэта прадбачваў, добра ведаючы Міндоўгаў нораў, яго звычкі, дык здолеў спешна паслаць свае дружыны ўпагон, і яны неўзабаве нагналі абцяжараных абозам рабаўнікоў, адбілі лупы, а ў лютай бойцы мужны, але хіжаваты ваявода Хвал загінуў. Праўда, валынцы не паімчаліся адразу такім жа чынам помсціць Літве: бераглі сілы супраць татараў.
Найперш з-за апошняй прычыны быў для Навагародка патрэбны, як глыток паветра, мір у 1255—1256-ым гадах. (Варта напомніць, што якраз у 1256-м нечакана для многіх у Азіі і ў Еўропе памёр непераможны і страшны ардынскі ўладар саракавасьмігадовы Батый. У Каракоруме ярлык на панаванне ў Ардзе далі Батыеваму сыну Сартаку — хрысціяніну па веры і, як казалі, добраму прыяцелю залескага князя Аляксандра (Неўскага). Ды Сартак не даехаў да бацькавай стаўкі, па дарозе памёр. Мабыць, ад атруты. Уладарства ў Ардзе перайшло да малодшага Батыевага брата BepKe — як даходзілі чуткі, лютага ненавісніка славян.)
Здавалася, удалы для Навагародка будзе і новы, 1257-ы год, паколькі на галіцка-валынскія землі зноў з помстай і караю рушыў “апякун” хан Курамса...
Сапраўды, Даніла і Васілька трымалі свае наяўныя дружыны напагатове ў сябе дома, дык і на гэты раз своечасова сустрэлі Курамсу, манеўрамі і нечаканасцю заблыталі таго, растурзалі, многіх перабілі і ўрэшце змусілі таго адступіць. Па суровых мангольскіх законах новае паражэнне дорага абышлося Курамсе: над ім не толькі паглуміліся, але пасля абраз і здзекаў ён “прыняў смерць без крыві” — як простага воя, яго задушылі цецівой. Новым вярхоўным камандуючым усіх паўднёва-заходніх манголькіх полчышч Берке прызначыў хана Бурундая — кемнага, мужнага і жорсткага палкаводца, які праславіўся гадоў дваццаць таму, заваёўваючы Уладзіміра-Суздальскую Русь (Залессе) і якому Батый за подзвігі аддзячыў вялікай міласцю: дазволіў першаму паспытаць цела захопленай у палон вялікай княгіні.
Праўда, што да Галіча і Валыні, то іхняя перамога над Курамсой азмрочылася вялікай сваёй непрыемнасцю: нечакана “от окаянной бабы”, што недагледзела агонь ці то ў печы, ці то на свечцы, згарэла не толькі яе жытло, не толькі выдатная холмская крэпасць, але загінуў у пажары амаль увесь выцацкаваны, любімы Данілам Холм, дзе нядаўна прызналі сябе пераможанымі Войшалк і Усяслаў.
Хоць з ніякага боку Навагародак не чапалі, ён амацоўваўся (як і разлічвалі, з Раманавым спрыяннем), але поўнага спакою не было.
3-за “саюзнікаў”, гэта значыць крыжакоў: Міндоўг як кароль не меў права выступаць супраць іх, а яны няўхільна ціснулі на прусаў, ліваў і іншых, дабіваліся, каб Міндоўг перадаў ім Жамойць і паўднёвыя земгальскія абшары. Тэўтоны прыбіралі да рук новыя язычніцкія землі, акаталічвалі іх і заадно набліжаліся да навагародскалітоўскага краю. Такое суседства не магло не будзіць трывогу за свой патомны лёс.
Новы ардынскі вярхоўны хан, Берке, адразу ж паказаў: ніякай палёгкі Русі не будзе — наадварот, ён пойдзе далей, чым яго старэйшы, у апошнія гады хворы і нямоглы, брат. Ён паслаў на ўсе залескія землі назіральнікаў і перапісчыкаў, каб усё дазвання агледзець і паддічыць, а пасля запатрабаваць належную яму даніну.
Берке ўдарыў у самае сэрца рускай зямлі: загадаў скарыцца яму “господнну Велнкому Новгороду”, таксама даваць яму адкупное. Добра ведаючы, што цяпер ніякія суровыя рускія зімы альбо лясы, гразістыя дарогі, рэкі і балоты не ўратуюць вольны, нікім яшчэ не паваяваны Ноўгарад (яго браў толькі полацкі князь Усяслаў, але хутка сыходзіў), Аляксандр (Неўскі) згадзіўся падпарадкавацца, змусіць схіліць галаву перад мангола-татарамі і гордых ноўгарадцаў, што некалі і яго праганялі з княжання.
Ноўгарадскае веча “раздрася на ся” — амаль усе нават слухаць не захацелі, што гэта — “не порабошенье, а откуп” і што “Новгород возвелнчен: по всей Русской Земле татарскне волостелн наставлены, баскакн,— своею рукою во всякое дело влезают, своею рукою н даннну — емлют, а к нам в Новгород царь Берке н велнкнй царь Кублай — онн оба согласны баскаков вовсе не слать... Самн новгородцы, с посадннком, с тысяцкнм, с кончанскнмн старостамм свонмн... с послом царевым дома свон перепйшете!..”
Ноўгарадскі бунт ускінуўся не толькі супраць баяр і купцоў, што былі Аляксандравы прыхільнікі, але і супраць самога Аляксандра — “баскака велйкого Владнмнрского”, “улуснйка” — адным словам, пасягальніка на ноўгарадскія вольніцу і дабрабыт. Аляксандр тлумачыў-тлумачыў, што лепш адкупіцца малым, чым быць дашчэнту пабітымі і зруйнаванымі, а пасля, не бачачы паразумення, як і раней часта рабіў, прыгразіў пакінуць не толькі веча, але і Ноўгарад на волю лёсу. Пасаднік упрасіў яго застацца, згадзіўшыся, што “весь господйн Велнкйй Новгород й младшчй брат его Псков” (А.Югаў) будуць плаціць штогод даніну Ардзе.
Ды на гэтым перапалкі і бунт не закончыліся. Увосень найбольш упартыя абаронцы незалежнасці на чале з ганчаром склікалі яшчэ
1 3 кнігі А. Югава “Ратоборцы”.
адно, “свое” веча, дзе загучэлі яшчэ большыя пагрозы — свайму пасадніку, Аляксандру і мангольскаму пасольству. Асцерагаючыся гневу Берке, Аляксандр увёў у горад верныя дружыны. 3 месяц ішла міжусобная сеча, а гэта — пабоішчы, пажары, кроў, a то і смерць без крыві, галадэча, хваробы. Каб даціснуць гордых ноўгарадцаў Аляксандр з усіх бакоў аблажыў горад — ні хлеба людзям, ні корму коням; чужаземныя гандлёвыя двары, абароненыя Аляксандрам, заперлі свае вароты, а ў гэты час, прачуўшы пра ўсё гэта, Ноўгарадам па-свойму зацікавіліся крыжакі...
Мангольскія паслы пад аховай Аляксандравых дружын з’ехалі — праўда, з багатымі падарункамі і з Аляксандравым апраўдальным лістом да Берке і яго вярхоўнай ханшы, а таксама і да дзвюх найбольш любімых яго жонак. Урэшце Аляксандр задушыў бунт, захапіў, а пасля і ўмярцвіў параненага верхаводу бунтаўшчыкоў.
Неўзабаве пасля гэтага ад Аляксандра ў Галіч, да бацькі Данілы, падалася былая вялікая княгіня ўладзімірская, а цяпер яшчэ зусім маладая ўдава Дубраўка. 3 ёй, бачачы непрыязь уладзімірасуздальцаў, паехаў і былы Данілаў дворскі Андрэй, мабыць, у свой час не проста так пасланы разам з Дубраўкаю. На адной з застаў манголы апазналі пераапранутага ў іхняе адзенне Андрэя і, маючы злосць на Данілу, нелітасціва расправіліся з падарожным.
Як для Руты, так і для Навагародка была хвалюючай і яшчэ адна немалаважная падзея: у Полацк прыбыў князь-выгнаннік Таўцівіл, вярнуўся ў праваслаўе пад імем Феафіла, ажаніўся з дачкой полацкага князя-нябожчыка і закняжыў там. Немалаважнасць гэтага была не столькі ў тым, што нарэшце беглы князь сеў на пасад, тым больш там, чыю меў долю крыві, а ў іншым: полацкае веча, запрашаючы да сябе літоўскага князя-суседа, нацэлілася на тое, на што больш як дзесятак гадоў таму пасягнуў Навагародак: з літоўскім князем пасягнуць на Літву!
Полацк, які меў такую слаўную даўніну, але шмат чаго за апошняе стагоддзе страціў (да слова, нямала зямель непадалёку Варажскага мора, Лівонію-данніцу, Смаленск, а з гэтым і сваю моц ды веліч), намерыўся спажыць зручны шанец, пакуль малады сапернік, Навагародак, так ці гэтак пад Данілавай рукою, а Міндоўг адлучаны ў Руту, дзе яго можна паспрабаваць заціснуць.
Апошняе дзесяцігоддзе Полацк толькі назіраў, як расце Навагародак, як разам з Літвою ладзіць дзяржаву, як замінае гэтаму Даніла з кааліцыяй, ні ў што не ўмешваўся, чакаючы свайго часу. Цяпер, як перадаюць шпегі, Таўцівіл пачаў збіраць свае, полацкія сілы для паходу на Смаленск.
Раздзел чацвёрты
1
У познюю восень, калі ўжо неба зацягнулася ахалоджанымі хмарамі і сонца амаль не было відаць, пацямнела, стала цяжкой вада ў рэчках і азёрах, густа-зялёным дываном здалёку здавалася жыта, зазмагаліся дождж са снегам,— дык вось такой часінаю ў Навагародак прыйшло некалькі здарожаных манахаў. Сярод іх быў і светла-рыжаваты, сярэдняга росту і сярэдніх гадоў, худы мніх у зношанай доўгай, да пят, чорнай апратцы, у чорным каптуры, з медным крыжам на грудзіне, з доўгім посахам і з пацёртым малапакоўным наплечнікам. Калі варта зазірнула ў яго клуначак, то ўбачыла там адну пару бялізны, загорнутыя ў шматкі Біблію ў скураных вокладках, Трэбнік, па якім адпраўляюць царкоўную службу, звязку свечак, сухі акраец хлеба.
Варта спачатку не прапусціла стомленых святых людзей у горад, асцерагаючыся, што гэта могуць быць і шпегі. Толькі пасля, калі Голуб даў дазвол, манахі ўвайшлі і падаліся да новага навагародскага епіскапа — праўда, як і ріанейшага, яшчэ непрызначанага канстанцінопальскім патрыярхам .
У гэты дзень нават не ўсе ў баярскіх навагародскіх дамах, a толькі лічаныя ўведалі, што прыбылы рыжаваты манах, памыўшыся пасля доўгага падарожжа, галодны, пасціўся і не адну гадзіну маліўся ў царкве, а пасля на простым, як і для чорнага люду, пастоі, у невялікім пакойчыку, дзе разам са сваёй браціяй спаў на падлозе, таксама яшчэ аддаваў пашану Богу, за апоўнач пры скупым святле свечачкі чытаў Біблію...
Тым не менш назаўтра пасярод хмурнага і сырога дня рыжаватага манаха па волі князя Рамана паклікалі ў дзядзінец, у княскі палац, дзе раней прымалі гасцей князі Ізяслаў і Міндоўг.
Там цяпер за доўгім сталом сядзела толькі двое. Насупраць адзін аднаго. Тоўсты, з мясістым тварам і падволлічам, густа-чырвоны, у сабаліным футры баярын Расціслаў, які пры князю Раману зноў стаў дворскім, і таксама не худы, у дагледжаных рызе і клабуку епіскап Глеб.
— Мір дому гэтаму,— увайшоўшы, манах нізка схіліў голаў, a
' Царкоўна-праваслаўная літараіуразаснаванне навагародскай епархіі адносіць толькі на пачатак XIV ст. (1317 г.), калі ўактах Канстанцінопальскага патрыярхата есць упамінанне пра Літоўскую мітраполію, кафедра якой знаходзілася ў Навагародку.
пасля пакрочыў да епіскапа, нахіліўся і пацалаваў таму пададзеную руку.
Расціслаў назіраў за ўсім гэтым са шчырым здзіўленнем.
— Здраў будзі, баярын,— пакланіўся і яму, Расціславу, манах.
Расціслаў цяжка, абапіраючыся аб стол, выпрастаўся, а пасля таксама пакланіўся:
— Здраў будзь і ты...
I запнуўся. I не выпадкова: перад ім быў не проста сціплы, пакорлівы мніх (з іх, бывае, і пацяшаюцца не толькі яны, баяры, але і простыя дзеці ды жанчыны), а тут ушаноўваў іх даўні знаёмы — Міндоўгаў сьін, выхаванец князя Ізяслава і ваяводы Усяслава, княжыч Войшалк, каго ён заўсёды не любіў і баяўся, паколькі ўсё жыццё не столькі служыў навагародскаму князю, а ўслугоўваў Данілу і яго дворскаму. А запнуўся ён таму, што яму цяжка было назваць княжыча-непрыяцеля святым ойчам.
У гэтую хвіліну ў святліцу з-за аксамітнага полага ўвайшоў князь Раман — аднаго з Войшалкам росту, толькі маладзейшы на гадоў сем, цёмна-русы, гладкаваты, у чырвоным карзне.
— Здраў будзь, княжа,— першы пакланіўся яму Войшалк.
— Здраў будзь...— He лёгка было і Раману мець Войшалка ўсяго толькі за простага манаха.
Той, здаецца, зусім не зважаў на гэтыя замінкі, паводзіўся так, як і належыць паводзіцца святару ягонага сану, выцягнуў з рукава пергаментны скрутак, абгорнуты жаўтаватым шоўкам.
— Пасланне ад твайго бацькі, княжа.
— Дзякуй.
Раман паказаў рукой садзіцца яму каля епіскапа, а сам узяў, разгарнуў шоўкавы шматок, сарваў сярэбраную пячатку, што мацавала абодва канцы тасьмы, распраміў пергамент і пачаў чытаць.
— Бацька просіць усіх нас памагчы айцу Елісею пабудаваць манастыр паміж Навагародскай зямлёй і Літвою. Канечне, мы падсобім. Па вясне і пачнем пабудову.
— Дзякуй, княжа, што промысел Божы адгукаецца ў тваёй душы,— зноў пакланіўся таму Войшалк.— Але я не хацеў бы марна траціць тут час. Таму прашу ўладыку нашага, айца Глеба,— і яму зноў пакланіўся,— ужо днямі асвяціць тое месца, што мы выберам разам, а дворскага Расціслава,— зноў паклон,— прашу ўжо цяпер паспрыяць пачаць пабудову.
— Пахвальна, сын мой,— адобрыў Глеб.
А вось Расціслаў верыў і не верыў таму, што бачыў і чуў, толькі з запытаннем раз за разам пазіраў на Рамана, якога апекаваў са сваёй Раксанаю. Раман таксама не мог схаваць здзіўлення, а ў душы — і недаверу.
— Я і княгіня запрашаем вас усіх зрабіць нам гонар, паабедаць з намі,— запрасіў Раман.
— Дзякуй, княжа,— пакорна кланяўся Войшалк.— Але з Божай міласцю я сыты ўжо.
— Тады хоць раскажы, святы ойча, як там мой бацька?
— Бацька твой, княжа, у поўным здравіі, славу сваю памножыў, калі зноў перамог нечысціўца Курамсу.
Словы гэтыя не маглі не быць маслам і мёдам на Раманаву душу.
— I дзядзька твой князь Васілька, і браты твае Леў, Мсціслаў і Шварн у поўным здравіі,— а расля і зусім цёпла, з лагоднай усмешкаю: — I хрышчоны мой расце не па днях, а па гадзінах. I сёстры твае ў здравіі. Так што хвалявацца табе за родных не трэба.
— Ты ішоў з Палоніна сюды пехатою? — уражана запытаў Раман.
— Разам з браціяй, князь.
— Сам пераходзіў Прыпяць, Ясельду, палескія балоты і лясы, Шчару?
— 3 Божай апекаю.
— Чуў: заходзіў па дарозе ва ўсе цэрквы, маліўся, начаваў у простых, смердаўскіх хатах, а то і ў стагах сена? Абыходзіўся скібкай хлеба і вадою?
— Некалі, калі быў малады і слабы духам, я, княжа, таксама баяўся ўсяго гэтага,— багавейлівасць ні ў чым не пакідала Войшалка.— А цяпер бачу: як ты кажаш, простае, смердаўскае і наша, манаскае, зусім не простае. У ім няма раскошы, лішку, але ёсць усё здаровае для таго, каб жыць, задавальняцца малым, не мітусіцца, нікому не зайздросціць, як і іншыя грахі ў сабе супыняць і быць з Богам.
— Ва ісціну так, сын мой,— пахваліў Войшалка епіскап Глеб, хоць сам у пазацаркоўным жыцці, як ведалі, не быў вялікім схімнікам — гэта значыць шчырым устрымальнікам, за што яго паважалі не так, як яго папярэдніка Кірылу.
Хто-хто, а Раман добра ведаў, што і як раней у яго Холме думалі і гаварылі пра гэтага Войшалка, калі ён княжыў тут як бацькаў намеснік: “Воншелк же нача княжнтн в Новегородце, в поганьстве буда, н нача пролнватн кровн много: убнвашеть бо на всяк день по трн по четырн; которого же днн не убьяшеть кого, печаловашеть тогда, колнже убьяшеть кого, тогда весел бяшеть”. Цяпер жа, калі Войшалк сам здаўся Данілу, стаў манахам і падмеўся ахрысціць Літву, пра тое, яшчэ нядаўняе, ужо не ўспаміналі, пачалі хваліць
Войшалк хрысціў Данілавага ўнука, сына Льва Юрыя.
Войшалка за святасць, хоць і тады, раней, ён ніколі не быў крыважэрны, не тое, што па тры-чатыры, а нават ніводнага чалавека не забіў, глыбока перажываў, калі забівалі кагосьці нявіннага.
Калі Глеб і Войшалк-Елісей пакінулі грыдніцу, Раман молада падхапіўся і заматляў галавою:
— Усё ж дзівак ён! А то і памяшаны!
— He ведаю,— паціснуў плячыма Расціслаў,—здаецца, напраўду адрокся ад зямных спакусаў, перайшоў у лона царквы. Але...
Раман наструніўся.
— Ды ўсё ж не трэба забываць: яго пястунамі былі хітрыя князь Ізяслаў і баярын Усяслаў! — дадаў Расціслаў.— Так што, князь, устанаві патайны пільны назірк за гэтым, як ты лічыш, блажэнным!
— Але, як ведаю ад бацькі, Войшалк ні разу нават і не паспрабаваў падаць нейкі знак Усяславу,— без ніякай насцярогі прамовіў Раман.— I Усяслаў, як бачыш, не супярэчыць нам, пакорны. 3 Міндоўгам амаль ніякіх варункаў.
— Вось іменна: “амаль ніякіх!..”
— Лічыш, усё ж сустракаюцца сакрэтна?
— Канечне. Толькі Усяслава не так лёгка падлавіць. Ды не верыцца мне, каб Усяслаў шчыра скарыўся. Дарэмна ты не слухаеш мяне, не пускаеш у ход кінжал альбо атруту!.. Без Усяслава нашы дружыны былі б болей пакорлівыя табе.
— Ці адразу ж расправіліся б з табой і са мною? Так што Усяслаў беражэ нас, а мы павінны берагчы яго!
— Выдзелі Войшалю сваю варту,— пачаў павучаць Расціслаў,— яна будзе сцерагчы яго, але і сачыць за кожным яго крокам, чуць кожнае яго слова!
— Надумлівы ты, баярын! — пасміхнуўся Раман.— He любіш Усяслава, дык... Ён цябе пры Міндоўгу пашкадаваў, а ты...
— Я не толькі пра сябе, але і пра цябе думаю, князь,— і шчыра, і заадно з хітрасцю вернападданасці прыклаў руку да грудзіны Расціслаў.— Я, сам ведаеш, змалку служу вам і буду служыць да скону дзён сваіх! Каб быць з вамі, я да вас на жываце папаўзу! Няхай крывяцца, папікаюць, ненавідзяць, што я “вуж”, “здрайца”, “нягоднік”! Я не люблю Навагародак, я яго, каб была мая моц, спапяліў бы і попел па белым свеце рассыпаў бы! I я вельмі рад, што Усяслаў з Мендогам паднялі нос ды спатыкнуліся ад падножкі твайго бацькі! — I проста пацешыўся: — Высока ўзляцелі ды грымнуліся вобзем! I мядзведзю ў губу ўдзяюць колца!
Малады Раман слухаў свайго апекуна, радаваўся, што такое чуе, але, здаецца, усё ж не мог зразумець: адкуль, чаму ў Расціслава
такая нянавісць да сваёй жа дзедаўшчыны: усе ж ягоныя продкі былі адгэтуль, з Навагародчыны! Нават яго з чужаземкай Раксанаю дзеці не ўсе такія ненавіснікі свайго!
“Мабыць, якраз такім во быў і Юда!” — падумаў Раман, але ўголас такога не прамовіў.
...Войшалк і Усяслаў, сапраўды, убачыліся.
Яшчэ ў Навагародку, на царкоўнай службе, на якой Войшалка блаславілі будаваць на гэтых землях манастыр, яны пакланіліся адзін аднаму, перакінуліся некалькімі словамі пры людзях. Праўда, на развітанне бледны Войшалк зірнуў яму ў вочы з такім агеньчыкам, што па гэтым бляску ўжо Усяслаў зразумеў, што мог сказаць яму яго выхаванец! Трэба сустрэцца!
He зважаючы на дажджліва-снежную непагадзь, пасля абедні Войшалк з некалькімі манахамі і з воямі-ахоўнікамі пакінуў утульны Навагародак і па гразкай дарозе, абмінаючы лужыны і асабліва расквашаныя мясціны, пабрыў у той бок, дзе ўзыходзіць сонца, пакідаючы за сабой знаёмыя весі, роўныя і пагоркавыя палі, дзе ідучы берагам цёмнай рэчкі Валоўкі, а дзе аддаляючыся ад яе. Па дарозе кланяўся сустрэчным, бласлаўляў іх.
Увечар, як і бывае ў такую пару года, калі раптоўна пала позневосеньская цемнач, яны падышлі да той мясціны, дзе Валоўка ўпадае ў глыбокі Нёман. Іх сустрэлі пахам дыму, вараніны і невялічкімі асветленымі вочкамі акенцаў-балонак, сабачым брэхам знаёмыя Войшалку, але цяпер малабачныя зямлянкі і паўзямлянкі тутэйшых смердаў, рыбаловаў і паляўнічых, а пасля і загадзя папярэджаны стараста, які трымаў яркі светач з бярозавай каросты.
Войшалк папрасіў спярша ўладкаваць нанач і на пастой сваіх спадарожных, а сам пастаяў і паглядзеў туды, дзе зусім блізка, як падаць рукой, былі родныя, яшчэ язычніцкія мясціны: Нёман, сенакосы, пушча, Рута, дзе цяпер знаходзіўся бацька, злы на яго і за тое, што ён, сын, прыйшоў во сюды з такой місіяй.
Цяпер там ціха і глуха запанавала ноч, хаваючы ўсё пад сваім вялізным чорным покрывам. Войшалк, узіраючыся ў сваю Бацькаўшчыну, не ведаў: удасца яму ахрысціць яе ці не — гэта значыць, выратаваць ад пасягання як праваслаўных, так і каталіцкіх дзяржаў, перавесці ў праваслаўе і яшчэ цясней змацаваць з Навагародкам і нібыта зрабіць ласым кавалкам для Данілы... Але затое ён добра адчуваў іншае: яму выпадае доля многае змяніць у лёсе гэтага краю...
Гэтыя думкі былі з ім заўсёды, але і заўсёды затоеныя, ніяк не выяўляліся — наадварот, яшчэ больш заганяліся ўглыб, і дзеля іх ён пайшоў і во зноў ідзе на новы выпраб...
“й [Воншелк] ученн собе манастырь на реце на Немне, межн Лнтвою н Новымгородком, н ту жнвяше” .
2
Усяслаў пакінуў дружыну, свайго каня ў Лаўрышаве, адзін па пратаптанай сцежцы на цвёрдым ужо снезе пешшу падаўся за вёску, да той мясціны, дзе будзе манасрір і дзе цяпер у зямлянцы больш чым сціпла манашыцца Войшалк .
Дзень быў светлы і яркі — даволі густа выблакітненае неба, яшчэ нізкаватае, але цёплае, з радасным прадчуваннем блізкай вясны сонца, бялюткае, толькі дзе-нідзе з застылым перасохлым пустазеллем поле, ціхі зялёны лес, а паблізу яго — плойма варон, што, нібы гуляючы, кружацца, галёкаюць на ўсю глотку,— а вось і паляна, дзе амаль увесь у снезе падмурак для будучай святой будыніны, непадалёку дзве простыя, смердаўскія зямлянкі, праўда, адна з іх з комінам: гэтая, лепш уладкаваная — для Войшалка, іншая, чорная — для варты.
Паблізу сваёй зямлянкі стаяў Войшалк у спрэс чорнай апратцы і незвычайна, замілавана, са струменістым цяплом у вачах усміхаўся: на яго плячах, каля ног мітусіліся рыжі ’ вавёркі, выхопліваючы з рук кавалачкі сухарыкаў. Каля другом зямлянкі стаялі, пацягваючыся і пазяхаючы, два рослыя валынцы. Вавёркі пачулі Усяслававы крокі, замёрлі, пазіраючы на яго, але не бачачы сабакі і лука, не адбегліся. Відаць, прывыклі ўжо да Войшалкавай абароны.
Многія гісторыкі (беларускія таксама) ведалі пра вось гэты запіс у “й.мпатьевской летопнсн”. Але ці абыходзілі яго, ці цытавалі ды нетлумачылі, свядома не хочучы падкрэсліваць, дзе іменна была летапістная, Міндоўгава, Літва. Падыгрываючы яшчэ царскаму афіцыёзу, яны гэтыя землі называлі “древнерусскнмн”, a то і “нсконнорусскнмн”, а тагачаснае найменне “Літва” наўмысна пераносілі ўбок, а ў XIX ст. гэтае найменне замацавалася за былымі Аўкштайціяй і Жамоццю. Тым не мені тутзйшы люд да пачатку гэтага стагоддзя лічылі сябе ліцвінамі, і А. Міцкевіч невыпадкова напісаў, што яго радзіма — Літва. I толькі ў нашы часы М. Ермаловіч (“Па слядах аднаго міфа”, “Старажытная Беларусь”) сумленна патлумачыў летапісныя радкі “на реце Немне, межн Лнтвою н Новымгородком”, падкрэсліўшы, што тая Літва была паміж сённяшнімі Мінскам, Слонімам, Навагрудкам і Маладзечна, Чаму такая катэгарычнасць? Той Войшалкаў манастыр (цяпер падмурак ад яго)— сбння паблізу в. Лаўрышава Шчорсаўскага с/с Навагрудскага раёна. Якія яшчэ доказы, панове і таварышы? Іншая справа, як ацэньваць дзеянні той Літвы — часткі сённяшніх беларускіх зямель. Я, аўтар. маю на гэта свой погляд і прашу азнаёміцца з ім.
Ёсць звесткі, што ў Лаўрышаўскім манастыры, як і ў Навагародку, вёўся летапіс, але цяпер слядоў таго няма.
— Ідылля! — не мог стрымаць лагоднай усмешкі і Усяслаў.— A можа, і рай!
— У раі няма зімы, там вечнае лета,— паправіў Войшалк. Асцярожныя вавёркі на ўсякі выпадак саслізнулі з ягоных плячэй і разам з наземнымі рыжымі агніскамі шуснулі, але не да лесу, а на блізкія столік і лаўкі — паселі, пасталі, падняўшы пярэднія лапкі, і павярнулі мордачкі сюды, да людзей.
— Здароў будзь, святы ойча! — нізка пакланіўся Усяслаў.
— Здароў будзь, сын мой! — схіліў галаву і Войшалк, нейкі нязвыклы, a то і новы з негустымі, але даўгаватымі светла-рыжымі вусамі і барадою-клінком.
— Хораша тут! Рэчка, вакол лугі, лес! Цішыня. Ва ісціну святая мясціна.
— Ва ісціну,— згадзіўся Войшалк і дадаў ціха, але гарэзна, з намёкам: — Тут навагародска-літоўская мяжа. Але зямля адна, непадзельная. Яе, мяжу, можна куды хочаш пасунуць!
— Толькі далей на поўнач і ўсход! — гарэзна паправіў Усяслаў. А пасля запытаў: —Быў у бацькі?
— He,— спахмурыўся Войшалк.
— А ён наведаў цябе?
— He. Мы — як ворагі.
“Отець же его Мнндовг укарнвашеться ему по его жнтью; он же на отца своего не любовашеть велмн”.
Яны замоўклі: сюды падыходзілі цікаўныя ахоўнікі. Вось ад іх вавёркі імтанулі са стала і лавак у лес.
— Здраў будзь, ваявода,— закланяліся тыя перад Усяславам.
— I вы здаровыя будзьце,— адказаў ён.
Войшалк падаўся ў сваю зямлянку, вынес адтуль глечык, два кубкі і вялікі каш, <ак хлеба пад пахаю. Паклаў усё на стол, запрасіў сваю варту:
— Выпіце за здароўе ваяводы.
I адзін, і другі здзіўлена перазірнуліся, але з ахвотай напоўнілі свае кубкі хмельным пітвом, а старэйшы і больш чарнявы павярнуўся да Усяслава і запытаў:
— Можа, і ваявода нас уважыць?
— Ваяводу я запрашу на абед, вось там ён і вып’е за ваша і сваё здароўе,— за Усяслава сказаў Войшалк.
Ахоўнікі хутка апаражнілі глечык і проста на вачах пачалі п’янець. А неўзабаве паапускаліся на лаўкі і схілілі галовы на стол.
— Няхай паспяць, не замінаюць нам пагаварыць,— хітра ўсміхнуўся Войшалк, і па гэтай яго ўсмешцы Усяслаў зразумеў, што ахоўнікі разам з медавухай ужылі і яшчэ штосьці іншае, што хіліць на сон.— Як лічыш, ваявода: ці не заседзеўся ў Навагародку Раман?
— А ты лічыш, што ўжо можна скасаваць дамову з Данілам? — усё зразумеўшы, пытаннем на пытанне адказаў Усяслаў.
— He толькі можна, але і трэба.
— Па-твойму, Даніла цяпер не пачне супраць нас вайну?
— Калі і пачне, то з невялікай сілаю. Ен не баяўся Курамсы, a вось Бурундая асцерагаецца. Ды нам ёсць яшчэ адна спрыяльнасць, a то і падмога.
— Якая?
— Таўцівіл.
— Таўцівіл будзе рабіць тое, што яму скажа Полацак.
— Мы паразумеліся з ім там, у Палоніна. Ён велмі злы на Данілу: той спажыў яго для вайны з намі, з яцвягамі, а калі мы ўзялі сюды Рамана, прагнаў. Як ката з хаты.
— Дык, лічыш, ён заварожыць Полацак?
— Каб схіліць на наш бок палачан-гардавусаў, прыйдзецца падкупіць іх намёкам: скажам, мы не супраць, каб яны паспрабавалі далучыць да сябе не толькі Літву, але і Жамойць ды нас,— зноў хітра ўсміхнуўся Войшалк.— А намер ва ўсім гэтым іншы: іхнімі рукамі загрэбці да нас суседзяў і саміх сябе!
— Ці не трапім самі ў сваю ж пастку?
— Якая тады нам цана, калі не абхітрым хітрых?!
— А што рабіць з Раманам? 3 Агапаю? 3 іхнім сынам?
— Раман павінен знікнуць... Агапу і дзіця адправім у Ваўкавыеск, да бацькі. Калі зноў прыпячэ, возьмеш Шварна. У яго няма дзяцей і, здаецца, не будзе. Ен велмі любіць Дануту, дык яна перайначыла яго на наш лад. А да ўсяго пасварым яго са Львом. Той цяпер злы на Рамана, а пазней будзе злаваць і на Шварна. Леў лічыць сябе пакрыўджаным, адсунутым бацькам убок.
— Давай усё добра абдумаем, Войшаль,— перасцярог Усяслаў.— Гэта — велмі небяспечная гульня!
— Канечне,— пахітаў той галавою.— Але іншага выйсця для Навагародка я не бачу. Тым больш, што нам міжволі паможа Бурундай...
— А твой бацька?
— Яго час ужо мінуўся. Чым хутчэй ён гэта зразумее, тым будзе для яго лепш.
— He той ён чалавек, каб задаволіцца малым.
— Але і самае вялікае для яго цяпер будзе толькі тое, калі ён сыдзе з каталіцтва, парве з Ордэнам і павядзе язычнікаў на крыжакоў. А гэта азначае ўблытацца ў зацяжную вайну!
...Таўцівіл адзін стаяў у лесе каля тоўстай сасны, трымаючы за повад рыжа-рудаватага каня з жоўтай грываю. За апошнія гады, што не бачыліся, Таўцівіл з рослага, але хударлявага малойца ўросся
ў яшчэ маладога, але ўжо ўзмужнелага дзядзьку — шырокія плечы, моцныя рукі, разважлівы позірк спакойных, крыху халаднаватых вачэй, светлыя, як і валасы, вусы і барада. Праўда, цяпер, здаецца, крыху зніякавелы: за свае немалыя грахі перад Навагародкам і ім, Усяславам. Разам з Данілам Навагародак жадаў заваяваць і скарыць, а яго, Усяслава,— загубіць.
— Здароў быў, замутатар! — па-свойму павітаўся з ім Усяслаў, але схіліў галаву, а пасля падаў і руку, бачачы, што збянтэжаны Таўцівіл хоча парукацца.
— Здароў будзь, гардавус! — паўжартам адказаў і Таўцівіл, ведаючы, што Усяслаў калі не дараваў яму за ўсё, дык будзе не толькі цярплівы, але і згаворлівы дзеля свайго запаветнага.
— Ну, як княжыцца?
— Полацкае веча штосьці дазваляе — я раблю, дае на нешта срэбра — трачу яго...
— He ты першы такі князь там! Але ўсё ж князь! У Полацаку!
— Што ж, яны самі знайшлі і запрасілі мяне на свой пасад.
— Ведаю,— яны ўсё яшчэ былі зруканыя, чэпка пазіралі адзін аднаму ў вочы.— Помніш, некалі паблізу тут, у Руце, я гаварыў табе і Эдзівіду: не гарачыцеся, пачакайце крыху, прыйдзе і ваш час! Вось ён і прыйшоў!
— Чаму не помню? Помню, усё добра помню! — запунсовеў Таўцівіл.— Толькі тады не зразумеў усяго, што ты недагаварыў! Малады яшчэ быў, гарачы велмі, як ты кажаш! I дзядзька, Выкынт, нацкоўваў на Мендога, на Войшаля ды і на вас! Выбачай, баярын, што пасля хіжага Данілу паслухаў, памагаў яму разладзіць Навагародска-Літоўскае гаспадарства, руйнаваць Навагародскую зямлю!
— Злы быў я на цябе велмі,— прызнаўся Усяслаў.— Каб тады паланіў, то сцяў бы табе галаву!
— Ды ведаю,— прызнаўся Таўцівіл.
Яны расплялі рукі.
— Хвалю, што знайшоў паразуменне з Войшалем,— усцешана прамовіў Усяслаў,— што шукаеш згоды з Навагародкам. Нарэшце Полацак не проста павінен па-старонняму назіраць, як мы валтузімся з Данілам, а памагчы нам. Небяспека для нас адна: крыжакі і татары, Даніла таксама. Дык вось трэба падумаць, што і як рабіць нам разам для патомнага часу крывіцка-дрыгавіцкіх зямель! Палацескія слаўная даўніна, вольнасць — адно, ніхто гэтага ад Полацака не забраў і не забярэ, не зняважыць, але, паўтару, патомны час патрабуе і іншага. Нашай еднасці. Аднаго сэрца, што ганяла б кроў усім крывічам і дрыгавічам. Мы не толькі можам, але і мусім зладзіць вялікую, моцную дзяржаву, нашу, тутэйшую, Русь!
— Скажу табе шчыра, баярын,— пахітаў галавой Таўцівіл,—
нялёгка гаварыць пра гэта з палацескім баярствам, вечам. Яны, як ты кажаш, не толькі помняць, што некалі Полацак быў незалежны, моцны, далёка знаны і паважаны, але хочуць...
—... з табой пачаць з Літвы! — за Таўцівіла дагаварыў Усяслаў.— А з Літвой замахнуцца на нас і на язычніцкія землі!
— Мне няма чаго табе болып тлумачыць! — усміхнуўся Таўцівіл.
— Ведаем, ты згадзіўся на гэта,— усміхнуўся і Усяслаў.— Але не спакушайся: пакуль што мы не аддадзім табе Мендога. Яго не трэба цяпер чапаць. Ён яшчэ зробіць сваё. Найперш, веру, супраць крыжакоў. Ты пакуль што рабі ўсё, каб зблізіць, пасаюзіць Полацак і Навагародак. Сёння ў нас княжыць Раман, а заўтра... Вось тады і спатрэбіцца Войшалева і тваё пабрацімства! Вось тады і з’яднаем стары горды і малады дзёрзкі нашы цэнтры! Толькі Войшаля і цябе бачу на чале новага, аднаго цэнтра! I хутчэй за ўсё вяршэнства будзе тваё! Зразумеў, князь?
— Зразумеў, баярын. Мудры ты дзяржаўца!
— Мудрасць тут, Таўцівіле, простая: калі хочам выжыць, то павінны быць разам! Паасобку нас могуць перадушыць. Тым больш, калі мы ўцягнемся ў звады паміж сабою.
— Што ж, буду, баярын, уталкоўваць гэта палачанам. А днямі рушым на Смаленск, каб не толькі не пасягаў на Полацак і Віцебск, а зноў быў наш.
3
У завіруху, з-за якой не было відаць свету, калі стаяў суцэльны гул і свіст, у грыдніцу проста ўваліўся ганец з Данілавай зямлі. I ў такую халадэчу быў упацелы, ажно чырвоны — не толькі імчаўся на кані, але, калі той упаў пад ім зняможаны, бег сваімі нагамі.
— Бяда, ваявода! — ганец-віж не ўстояў, упаў на калені, сцягнуў з галавы вушанку, агаліўшы зліплыя, мокрыя русявыя валасы.
— Якая? — запытаў Усяслаў, паказваючы дружыннікам, каб тыя паднялі і пасадзілі знясіленага ганца на лаўку.
— На Данілу прыйшоў Бурундай! 3 незлічонай сілаю!
— I што?
I седзячы, ганец усё не мог аддыхацца:
— Даніла... даць бой...
— Ну, пачакай крыху, адсапіся,— дазволіў Усяслаў малойцу.— А тады раскажы ўсё толкам.
Калі той ацішыўся ад жаху і стомы, загаварыў ясней:
— Даніла даць бой збаяўся. Здаўся на Бурундаеву міласць. Бурундай не зачапіў яго, але загадаў разам з ім ісці на Літву. Гэ-
та — помста за тое, што Літва па Данілавай просьбе хадзіла на Кіеў.
— Гэта — бяда. I вялікая,— задуменна і, трэба сказаць, не без хвалявання пацёр лоб далоняй Усяслаў, ведаючы, якія імклівыя ў набегах татары. Калі выступяць, то ўсяго за некалькі дзён будуць ужо ў Літве. I, можа, не толькі ў ёй.— Трэба тут жа паслаць ганца ў Руту, перасцерагчы Мендога.— А пра нас што чуў? He збіраецца Бурундай і сюды ў “госці?”
— He знаю, ваявода. Уведаў, што тыя пойдуць на Літву, адразу паімчаўся да цябе. А ты чакай новага ганца з новымі весткамі.
Ужо не хваляванне, а глыбокая трывога агарнула Усяслава: новая вайна, што задыхала, магла накаціцца з поўдня, самая пагрозлівая і страшная з усіх разам узятых войнаў, што вёў Навагародак за сваю гісторыю: можна пасупраціўляцца, але адолець татараў і ў Літвы, і ў іх, бадай, не хопіць сілы.
— А што значыць Бурундаева “незлічоная сіла?” — міжволі, само па сабе вырвалася ў яго.
— Ніхто не ведае, колькі ў Бурундая вояў,— адказаў ганец.— Кажуць, цьма-цьмушчая, незлічона! Акі прузяў!
Сапраўды, намеснік хана Залатой Арды Берке на галіцкавалынскіх землях хан Бурундай, не зважаючы на мароз і мяцеліцу, рушыў з Данілавай зямлі на поўнач, абмінаючы крэпасці і буйныя паселішчы, толькі беручы корм для коней і ежу для вояў, праімчаўся па турава-пінскай зямлі, а вось за ёю, на літоўскіх абшарах, разбіў, разагнаў Міндоўгавы заступныя атрады, паціснуў яго за Баранавічы і Клецк, за Стоўбцы. Разам з Бурундаем ішоў са сваім войскам Данілаў брат Васілька (сам Даніла спаслаўся на зубны боль і застаўся дома). Саюзнікі руйнавалі, рабавалі, усё палілі на сваім шляху, дзяцей і маладых жанчын, рамесны люд запалоньвалі, а астатніх бязлітасна выразалі. Многім вядомыя Клецк і Слуцк, як і іншыя гарадкі, паселішчы, ператварыліся ў дымныя папялішч^і.
Першы сур’ёзны бой Міндоўг даў пад Крутагор’ем . У лютую халадэчу адбылася і лютая сеча. Хоць Міндоўг, скарыстоўваючы лясныя завалы і засады, знянацкія напады, не толькі запыніў, але і добра пашкамутаў грознага мангольскага палкаводца, але ўрэшце пад канец дня мусіў адступіць і ратавацца ў лясах і пушчах. Вылоўліваючы Міндоўгавы атрады, Бурундаева войска разбрылося па Літве і Нальшанах, несучы з сабой разбурэнні, рабаўніцтва, смерць і палон. Але трапляючы ва ўсё новыя пасткі, само таксама
Гэта быў першы спецыяльна задуманы мангольскі напад на сйнняшнія беларускія землі. Ён, мабыць, адбыўся ў 1258 годзе.
' Крутагор’е — Койданава — Дзяржынск.
несла вялікія ахвяры і страты: хто-хто, а Міндоўг умеў ваяваць у лясах і на балотах.
...У хвіліны, калі завіруха ацішвалася і прасторы выясніваліся, Войшалк, пазіраючы туды, на паўночны ўсход, дзе цяпер бушавала вайна, з заміраннем у сэрцы бачыў, як то тут, то там цягнуцца ўгору струмені, a то і дымныя клубы, засцілаюць неба, зліваючыся ў вялікую страшную хмару; а калі завея ўсчыналася і ўсё зноў патанала ў яе стыхіі, даносіўся пах гарэлага, ад чаго сціскалася сэрца: гарыць, нішчыцца плён чалавечых рук не аднаго пакалення, бяднее, асірочваецца, a то і спусташаецца родная зямля!..
Калі непадалёку ад свайго пустэльніцкага жылля згледзеў, як зза нёманскага лесу пачалі лавінай выскокваць сюды чужыя воі на нізкіх, але шпаркіх конях, ён выйшаў ім насустрач, з душэўнай трывогаю пазіраючы на ўсё большае мноства коннікаў чужога, варожага племені; коні былі накрыты скуранымі папонамі і са стальнымі налобнікамі, а цёмныя, вузкавокія воі апранутыя па-рознаму: пярэднія — у бліскучых шлемах і нагрудных пласцінах, у стракатых доўгіх футрах, а за імі — таксама ў доўгіх, але простых кажухах, шэрсцю наверх, у скураных шараварах, але шэрсцю ўсярэдзіну, у шырокіх ботах і ў вастраверхіх, ці не сабачых шапках з навушнікамі, са скуранымі кавалкамі на грудзіне. Першыя ўзброеныя крывымі мячамі і лукамі, уследныя — коп’ямі, і ва ўсіх пры паясах былі мяшочкі (каб Войшалк добра разбіраўся ў вайсковай амуніцыі, дык ведаў бы, што пярэднія воі былі найбольш багатыя і знатныя, капейшчыкі мелі і коп’і з крукам, каб скідаць чужых вояў з каня, а іншыя — коп’і з пятлёй, каб закідваць яе на воя ці на каня і валіць долу. Былі яшчэ падпальшчыкі, што запускалі ў крэпасць і дамы стрэлы з пакуллем і гаручай сумессю, а ўслед за ўсімі рухалася самая галота, што дарэзвала параненых і абдзірала іх, каб пасля амаль усё аддаць сотніку, сотнік аддаваў долю тысячніку, тысячнік — цемніку, цемнік — начальніку войска, начальнік — хану Залатой Арды, а той — вялікаму кагану ў Каракорум).
Каб зазірнуць у мяшэчкі, то адразу можна было б убачыць: гэта — не проста торбачкі, а прадуманы вайсковы рыштунак. У адным — крэмень, крэсіва, падпілак, шыла і дратва, іголкі і ніткі, сітачка, каб працэджваць брудную ваду, у другім мяшэчку — сухі сыр, вэнджаная ялавічына і кубак. А яшчэ ў кожнага воя — пук стрэл у двух-трох похвах-калчанах, каля сядла — сякера. Калі перад паходам старшыя правяралі амуніцыю і выяўлялі воя, у каго не было хоць адной іголкі, то яго ці душылі, ці праломвалі яму паясніну; такая ж кара магла спасцігнуць і сотніка за тое, што недагледзеў альбо пакрыў вінаватага. Спіна кожнага воя была неахаваная: лічылася, што вой павінен без ніякага страху рвацца наперад, біць без літасці, дык ахоўвалася толькі ягоная грудзіна, а ўцякач з поля
бою — баязлівец, значыць, непрыяцельскі смяротны ўдар яму ў спіну па заслузе. Калі адступаў дзесятак — знішчалі ўвесь дзесятак, калі адкочвалася сотня — зводзілі кожнага дзесятага ў ёй, таму ўсе, простыя воі і ханы, не дапускаючы ніякага разброду, імчаліся ў бой не толькі смела, але і з-за страху перад карай сваіх жа. Усё гэта значыла, што мангола-татары маглі за гадзіну-другую пакінуць свае гарады і паселішчы, згарнуць юрты, сабраць патрэбны скарб і з сем’ямі па жалезнай волі кагана пайсці ў далёкі паход на некалькі гадоў, жывучы за кошт рабункаў іншых плямён і народаў, а жонкі вояў нараджалі па дарозе. I гэта была агромністая мангольская перавага, бо іншыя, так званыя цывілізаваныя народы, не маглі вось так згодна і лёгка пакінуць свае гарады, замкі і крэпасці з выгодамі і ўсёй грамадой рушыць на заваёву і рабунак чужых зямель, абыходзячыся часамі не толькі самым простым, але і церпячы холад ды голад. Вось і дрыжэла паўсвета перад тымі, каго, як лічылі некаторыя, некалі Аляксандр Македонскі загнаў у падзямеллі і заваліў каменнымі глыбамі, а яны, тыя дзікія страшыдлы, цяпер вырваліся і пайшлі на ўвесь зямны люд з помстай ці карай за чалавечыя грахі!
Калі татары акружылі Войшалка з усіх бакоў, абдалі яго сваім і конскім потам, дымам, ён убачыў, што воі ўсе смуглявыя, цёмныя, але рознааблічныя: у адных вузкія прадаўгаватыя цёмныя вочы, вытыркнутае наверша шчок і зусім рэдзенькія бародкі, другія — вялікавокія, насатыя, з густымі бародамі — у мангола-татарскім войску былі воі не з аднаго дзесятка плямён і народаў. 3 круга да Войшалка выехаў пажылы мангол у футры, пакрытым сінім шоўкам, у бліскучых даспехах. Побач з ім ехаў сярэдніх гадоў вой, здаецца, славянскага выгляду.
Мангол зірнуў на яго звысоку, холадна, а калі Войшалк падняў апушчаную гала.ву, штосьці пагардліва замяўкаў.
— Бін-башы пытае: хто ты? — па-славянску загаварыў маладзейшы, канечне ж, тлумач,— Чый шпег?
— Я манах. Будую во тут паблізу манастыр.
— He хлусіш?
— Калі з вамі князь Даніла альбо яго брат ці сыны, то яны могуць пацвердзіць мае словы. Я хрысціў унука князя Данілы,— і ў знак праўдзівасці сваіх слоў пацалаваў крыж, што вісеў на ланцужку на грудзіне.— Але я не толькі манах.
— Як гэта разумець?
— Я — княжыч Войшаль.
— Ты — старэйшы сын літоўскага князя?
— Так.
— Дзе твой бацька-злачынца?
Тысяцкі
Войшалк паціснуў плячыма:
— He ведаю. Мы з ім даўно ўжо не бачыліся.
— Тут пачынаецца навагародская зямля?
— Тут.
— Ён не збег туды?
— He. Навагародак яго не прыме, каб не гнявіць непераможнага мангольскага палкаводца Бурундая. Але я пра гэта хацеў бы пагаварыць з самім авееным славаю.
— Як Мендогаў сын? Як манах?
— Дазволь, канечне ж, таксама ўвянчаны подзвігамі ваявода, адказаць на гэта запытанне непераможнаму.
Бін-башы даў знак — Войшаля павялі ў татарскі стан.
Бурундаеў лагер на зацішнай паляне сярод лесу быў акружаны трайным кругам вартавых.
Мноства вояў сядзела каля вогнішчаў альбо ляжала на галінках проста на снезе каля сваіх коней; пасярод паляны стаяла некалькі буданоў-юрт, абцягнутых скурамі, ля самага багатага будана, захінутага яркімі дыванамі, было ўваткнутае ў дол дрэўка з пяццю хвастамі — сцяг татарскага палкаводца. 3 юрты праз верхнюю адтуліну віўся лянівы дымок.
Каля гэтай шыкоўнай юрты палаў касцёр, вакол яго з бубенам і шаламкамі скакаў пажылаваты, страшны абліччам чалавек у белым прасторным балахоне і вастраверхай лямцавай шапцы. Як ведаў Войшалк, такія асобіны ў манголаў — шаманы, знахары і лекары, што аберагаюць вышэйшую знаць ад злых духаў, лечаць і гадаюць па зорках, снах і яшчэ самым розным пра тое, калі пачаць альбо скончыць баявы паход, расказваюць розныя казкі ды паданні. На тутэйшых землях такіх людзей называюць ведзьмакамі, але іх тут не ўздымаюць на высокую службу, а, начапіўшы на шыю пятлю з каменем, топяць ці паляць на агні як д’яблавых памагатых.
Вялікі касцёр тут гарэў для таго, каб кожны, хто будзе заходзіць у ханаў будан, абышоў тры разы вакол агню пад нізка нацягнутай вяроўчынаю і дымам ачысціўся ад злых намераў.
— Табе, богаваму служку, не трэба хадзіць вакол агню,— сказаў яму тлумач.— Але і ты, мніх, не паруш мангольскі закон: калі хан пакліча цябе да сябе і ты будзеш заходзіць у юрту, дык не зачапі падэшвай, асабліва абцасам, парога. Іначай — немінучая смерць.
Споўніўшы па волі шамана абрад, першы ў юрту падаўся тысяцкі.
— Табе, святару, дазволяць не станавіцца на калені,— павучаў тлумач,— але пакланіся нізка. He спяшайся пра штосьці пытацца, але адказвай на тое, пра што цябе запытаюць, ясна і праўдзіва. Будзь
пакорлівы і ветлівы, але не перабольшы ліслівасцю, бо не павераць у шчырасць.
— Можна ў цябе запытаць? — падаў голас Войшалк.
— Пытай.
— Вы мелі бой з маім бацькам?
— Мелі. Пад Крутагор’ем. I тут паблізу таксама. Твой бацька, нават сам во ён,— кіўнуў галавой на палатку,— прызнаў, мужны вой і палкаводзец, добра ўмее ваяваць у лясах. Але ні ў яго, ні ў кога іншага цяпер няма моцы, каб не толькі разбіць, а каб хоць запыніць мангольскую сілу. Сёння ўночы, у завіруху, твой бацька кудысьці звёў астаткі свайго войска. Схаваў недзе ў пушчы. Так што цябе могуць змусіць паказаць тут шляхі-дарогі.
Полаг юрты адхінуўся — з яе спіною, дробненька пераступаючы і нізка нахіляючыся, выпхнуўся тысяцкі, але за юртаю выпрастаўся і зноў стаў хмурны і грозны, штосьці буркнуў.
— Хадзем,— сказаў тлумач Войшалку.
Бадай, ніколі яшчэ ў яго, Войшалка, так не абмірала, а пасля пачынала жудасна калаціцца сэрца: ніколі ні яго прадзеды, ні ён з Усяславам не ішлі на перамовы да такога ўсемагутнага і лютага ворага. Добра, што ён за тыя гады, што быў у Данілы, шмат разоў бачыў іх, мангола-татараў, вывучыў іхнія звычкі і норавы, бачыў, як з імі гавораць Даніла і яго сыны. Тлумач адхінуў каляровы дыван — Войшалк нагнуўся і, пераступаючы парог з жэрдкі, ступіў у юрту і адразу ўбачыў невялікі, але яркі агонь, мабыць, немаладога, высокага і худога чалавека, які сядзеў, перакрыжаваўшы ногі, на грудзе лямцавых падушак. Тлумач упаў на калені, папоўз да Бурундая і пацалаваў насок ягонага бота, а Войшалк прыклаў рукі да крыжа і нізка пакланіўся.
— Падыдзі бліжэй,— сказаў тлумач.
Калі Войшалк падняў галаву, дык убачыў: тлумач сядзіць на каленях збоку мангольскага палкаводца ў доўгім сінім футры, перахопленым скураным поясам з пазалочанай бляшкаю, са скураной і таксама пазалочанай похвай з некалькімі яркімі стрэламі і пры кінжале. На грудзіне — авальная, бліскучая, мабыць, залатая пласцінка на жоўтым шнурку. Як пачалі лепш бачыць вочы, то ўгледзелася: на пласціне адціснуты сокал, што нібы ляціць. Гэта — пайзца, знак вялікай улады сярод манголаў.
— Што ты хочаш сказаць непераможнаму важнае? — мусіць, па-свойму пераклаў Бурундаева запытанне тлумач.
— Я хачу пагаварыць з непераможным ад імя Навагародка,— стоячы, з паклонам адказаў Войшалк.
— He ад імя бацькі?
— He.
— А чаму ад імя Навагародка? Там ёсць свой князь, сын Данілы Галіцкага. Раман.
— Раман пакінуў Навагародак.
-— Калі? Чаму?
— Як непераможны набліжаўся да вотчыны Данілы, каб пакараць яго за непаслушэнства, Раман пачаў змушаць Навагародак ісці на помач бацьку. Навагародцы не згадзіліся выступіць супраць вас, уладароў свету. А раней, як ты, светлы хан, добра ведаеш, навагародцы сарвалі Раманаў паход на падуладны вам Кіеў.
Выслухаўшы Войшалка і тлумача, Бурундай, здаецца, задаволена закрактаў, а пасля не мог не запытаць:
— А хто цяпер князь у Навагародку?
— Я.
— Ты ж мніх! — не стрымаў здзіўлення тлумач, але бачачы, што грозны палкаводзец сурова звузіў і так нешырокія вочы, пераклаў і паўтарыў Бурундаю сваё здзіўленне: — Ты ж мніх!
— Але я і сын князя, выхаванец Навагародка.
— А твой бацька? Ён жа — ваш кароль!
— Кароль і не кароль.
— Як гэта так?
— Навагародак адправіў яго на Літву.
— Ведаеш, дзе ён цяпер?
— He.
— Падкажы нам, дзе ён можа хавацца.
— Тут вакол шмат не толькі лясоў, але і пушчаў, дык ёсць дзе затаіцца так, каб ніхто не знайшоў. Ды цяпер, у завіруху. Бацька не раз ужо так бярог свае сілы.
— Твой бацька надоўга папомніць нас!
Войшалк не адказаў.
— А вы, Навагародак? He баіцёся новай вайны з Данілам?
— He.
— Вы такія моцныя? — ухмыльнуўся Бурундай, а за ім і ўгодлівы тлумач.
— Мы не хочам быць пад Данілавай рукою. Ён захоча і нашы сілы спажыць супраць вас.
— Ён скарыўся нам.
— Часова. А мы, Навагародак, не пагражалі вам і не будзем пагражаць.
— Дык не ісці на вас?
— Я, грэшны і няварты, асмельваюся думаць, што ваш Бог Сульдэ бачыць для вас больш вялікія і важныя паходы. Навагародак — ддя вас дробязь, але, паўтару, аслабляе Данілавы сілы. Хіба вам, светлы хан, гэта нявыгадна?
Бурундай выслухаў пераклад, і ні адзін мускул не варухнуўся на яго смугла-цёмным, нібы каменным твары.
— I яшчэ дазволь сказаць, непераможны.
— Гавары. Толькі дзелавое.
— Я не адзін год знаюся з Данілам, дык ведаю: ён тайна перапісваецца з рымскім Папам, з еўрапейскімі каралямі, каб наладзіць крыжовы паход супраць вас.
— Мы гэта ведаем і нічога не баімся. I Папу, і каралёў мы перасцераглі: на іхні крыжовы паход мы адкажам такім паходам, што ваша Еўропа стане адной магілаю! А пачалі сваё з Данілы і з Літвы.
— Ваш ранейшы вялікі каган меўся ісці на Еўропу новым паходам і не ўтойваў гэтага. Ды неба паклікала яго да сябе... Але такі ваш паход, думаю, будзе. Дык вось няхай з вамі ідзе і Даніла.
— He такая ўжо вялікая ён нам падмога. Мы справімся з вячэрнімі краінамі і без яго.
— Можаце, непераможны. Але калі пойдзе і Даніла, то Еўропа адвернецца ад яго, і ён для вас будзе зусім не страшны.
Войшалк добра адчуваў, што, кажучы такое, ён і перагульвае: калі Заходняя Еўропа махне рукой, не паможа Данілу, то ён, як і Аляксандр (Неўскі), стане на калені перад Залатой Ардою і, канечне ж, будзе настройваць яе супраць іх. Але цяпер трэба ісці на ўсё, абы адвадзіць Бурундая ад Навагародка і яго зямлі.
— Каб паказаць нашу павагу да цябе, непераможны,— прамовіў уголас,— Навагародак хоча паднесці вам багаты падарунак. Дай мне дні два-тры, і я прыеду да цябе з абозам, са статкам коней і кароў, авечак.
— Дазваляем,— зноў задаволена закрактаў Бурундай, а затым на ягоным твары з’явілася штосьці падобнае на ўсмешку.— Вып’еш нашых свяшчэнных напіткаў? Арзы? Харзы? Кумысу? Айрану? Ты ж ужо не манах, а князь, дык табе можна і выпіць!
— Я шчэ, светлы хан, нерасстрыжаны. Дык дазволь мне захаваць мой абет — гэта значыць судзерж, устрыман^е.
— Што ж, Свяшчэнны, чыё імя не вымаўляецца , у “Ясе” наказваў: “Калі няма паратунку ад п’янства, то можна напівацца ў месяц тры разы. Калі — адзін раз, то гэта яшчэ лепш. Калі зусім не піць, што можа быць пашанотней? Аднак дзе ж мы знойдзем такую істоту?” Выходзіць, ёсць і такія! “Але калі б знайшлася такая істота, то яна вартая вялікай павагі...”
Войшалк нізка пакланіўся ў знак падзякі за такія словы.
А пасля Бурундай дадаў:
— Калі ты яшчэ і слуга Бога, то веру: не маніш. Чакаем ад твай-
Маецца на ўвазе Чынгісхан.
го Навагародка спраўджвання тваіх слоў. Чакаем два дні. Якая будзе ваша шчодрасць, такая будзе і ваша шчырасць. Усё. Дазваляем ісці.
За гэтай юртаю Войшалка падпільноўваў брат Данілы Галіцкага Васілька — мажны, у чырвоным карзне паверх даспехаў і ў цёплай паддзёўцы пад імі. Дабрадушны, жыццярадасны весялун на балі, але цяпер невясёлы. Усё ж ён тут, на літоўскай зямлі, мангольскі паслугач, адплачвае Міндоўгу чорнай няўдзячнасцю, што той нядаўна не адмовіўся памагаць Данілу вярнуць яму Кіеў.
— Здароў будзь, князь,— першы з паклонам павітаўся з ім Войшалк.
— Здароў будзь, святы ойча,— адказаў той з паважлівасцю, паколькі Войшалк некалі адмовіўся ад навагародскага пасаду на Раманаву карысць, хоча ахрысціць Літву, а вось цяпер так хутка дабіўся прыёму ў знакамітага мангольскага палкаводца, якога вельмі высока цаніў сам Батый.— Бачу, задаволены ты...
— Гутаркай са светлым ханам Бурундаем...— намёкам на намёк адказаў Войшалк.
Васілька не мог ні апраўдвацца, ні нападаць: побач стаяў тлумач-віж, дык толькі запытаў:
— Як там мой сынавец Раман?
— Кажуць, перажывае... I велмі!..
Шчырэйшай ды і далейшай гутаркі проста не магло быць, і Войшалк паспяшаўся адкланяцца:
— Выбачай, князь. Па Бурундаевай волі мне трэба тут жа ехаць у Навагародак.
Васільку, канечне, надта хацелася ўведаць, пра што яны, Войшалк і Бурундай, гаварылі, да чаго дамовіліся, але ён не асмеліўся запытацца пра гэта, асцерагаючыся гневу мангольскага палкаводца.
Войшалк ужо неўзабаве нёсся на кані ў Навагародак.
Назаўтра яны сабралі і адправілі багаты падарунак Бурундаю: жывёлу, сані з сенам, жытам і аўсом, скуры, срэбра, хораша аздобленую зброю, посуд. Той усё ўзяў, хоць і не падзякаваў; затым, наладзіўшы памінальны касцёр, на якім спалілі загінул|>іх вояў, як імкліва наляцеў, так хутка і схлынуў з Літвы і Нальшан .
Пра зыход той бітвы войск Бурундая і Міндоўга, скажам, у Наўгародскім летапісе запісана коратка: “той жы знмы взяша Татарове всю землн Лнтовскую, a самехь нзбнша”. Хто каго “самех нзбнша”, цяжка разабрацца. Аде відавочна адно: Бурундай не падуладзіў Літву Ардзе.
Васілька захацеў пабачыцца з пляменнікам, але ў наглуха зачынены навагародскі дзядзінец яго проста не пусцілі. Ён адчуў нядобрае, але са сваімі невялікімі сіламі не мог узяць крэпасці, пастаяў і, не могучы вытрымаць марозу, адышоў.
Даніла прыслаў ганца, а той перадаў запатрабаванне свайго ўладара: дапусціць яго да Рамана, каб убачыць на свае вочы і перамовіцца; калі ж ганец не вярінуўся, Даніла ўсё зразумеў: яго сына калі не забілі, дык зняволілі. Цяпер ён з адчаем кожнай жылачкаю адчуў і іншае: некалькі гадоў таму, на перамовах у Холме, Усяслаў прыкінуўся скароным, Войшалк — анёлам, каб абвесці яго вакол пальца. Цяпер ясна: Войшалкава манаства і заложніцтва — усяго толькі хітры ход. Нават больш — той, хітрун, калі быў на яго зямлі, здолеў перавабіць на свой бок Шварна, настроіў супраць яго, бацькі, і братоў.
Даніла ўскіпеў і тут жа рушыў у новы паход на Навагародскую зямлю — змусіў Раманавага цесця, ваўкавыескага князя Глеба адчыніць вароты ў крэпасць і, не знайшоўшы там Рамана, прадчуваючы Глебавы хітрыкі, накіраваўся далей: адно крыло свайго войска паслаў на Гарадзен, а другое — на Зэльву, каб пасля яе атакаваць Услонім, а за ім — ненавісны яму Навагародак.
Ды гэты Данілаў паход сарваўся: з яго вотчыны нечакана паступілі такія страшныя весткі, што, не зважаючы на гнеў, трэба было разварочвацца і вяртацца дахаты...
4
Добра скарыстаўшы тое, што буяніла, снежыла, мігам замятала ўсе сляды завіруха, пасля некалькіх кароткіх, але ярасных баёў з татарамі, Міндоўг рашыў не кідаць усе дружыны супраць грознага Бурундая, а захаваць іх, дзеля чаго ў адну ноч пакінулі заслоны і падаліся ў глухія пушчанскія нетры. Праўда, там не проста хаваліся, як ваўкі пад карчамі альбо мядзведзі ў бярлозе, а, заманьваючы стэпавікоў у лясы, рабілі супраць тых засады і знянацкія напады — адным словам, Міндоўг і свой паратунак, і сваю перамогу, як і paHeft, усклаў не толькі на сябе, але і на л^с, што заўсёды быў для яго не мноствам дрэў, а Домам, Крэпасцю .
Задума ўдалася; перачакалі, можа, самую небяспечную ды ліхую часіну ў сваім жыцці; Бурундай, пакружыўшы ў незнаёмай і, галоўнае, заснежанай пушчы, дзе не было разгарнення яго сілам і дзе яго вояў з-за кожнага дрэва сустракала страла, бачачы, што нясе
Раманаў лйс невядомы Можа, у Навагародку і расправіліся з ім.
Кажучы сенняшняй моваю, Міндоўг быў найвыдатным майстрам партызанскай барацьбы.
вялікія страты, сышоў у свае стэпы; уведаўшы, што пагроза і небяспека мінуліся, Міндоўг выімкнуўся са сховаў. Настрой, хоць і не пацярпелі паражэння, захавалі сілу на тое, каб трымаць у сваіх руках Літву, усё ж быў невясёлы: татары абабралі, спалілі шмат паселішчаў, яго крэпасць-сталіцу Руту, нямала перабілі мужчын, a маладых жанчын і дзяцей павялі з сабой у палон, каб папоўніць імі гурт сваіх рабоў ды асвяжыць мангола-татарскую кроў. Зразумела, гэта былі не такія страшныя страты і ўпад, што раней пацярпелі разанскія, уладзіміра-суздальскія, маскоўская ды галіцка-валынскія землі, але і тут, на прыменскіх мясцінах, многае ўжо знішчана назаўсёды. Гэтак нелітасціва, пад корань некалі апусташаў менскаполацкія абшары толькі Уладзімір Манамах, намагаючыся падуладзіць Полацк Кіеву.
Калі вясной, сонечнай палуднёвай часінаю выехалі з ацішэлага пасля мяцеліц-завей-замятух лесу на знаёмую, любую з маленства мясціну, то ажно заслязіліся вочы — канечне ж, не ад раптоўнай сонечнай яснасці і снежнай белі, а ад таго, што наперадзе замест нядаўніх драўлянай агароджы, баярскіх дамоў і княскага хораму былі накрытыя снегам папялішча і груды камення, сярод якіх яшчэ і цяпер, праз некалькі дзён, сям-там дыміліся галавешкі, тырчэлі над снегам замерзлыя часткі рук і ног абаронцаў Руты. Каля трупаў валтузіліся ваўчыныя і сабачыя гайні — ім не трэба было грызціся паміж сабою і адганяць адны адных, спажывы хапала ўсім. Непадалёку жаласна мяўкалі каты, якія засталіся без цёплага жытла і сваіх гаспадароў.
Прадзедаўскай літоўскай сталіцы не было! I, мабыць, яе, крэпасці-сталіцы, тут не будзе ўжо ніколі, дык з часам усё зарасце травою, лесам, і некалі, праз сотні гадоў, нават тутэйшыя людзі не будуць ведаць пра былыя славу і гонар, пастаяць каля ўрослых у дол старых камянёў, няўцямна паглядзяць на іх, не ведаючы, чаму і чаго яны тут, і пойдуць адсюль, не здагадваючыся, што якраз на гэтым месцы некалі кіпела жыццё, вырашаўся лёс краю! А як жа! Тут была не адно стагоддзе Рута — сталіца прынёманскага княства, якое ведалі не толькі блізкія суседзі і з якім многія мусілі лічыцца!
Запыніўшы коней, Міндоўг і Марта доўга моўчкі, адрачона пазіралі на знішчанае гарадзішча.
— Вось я, як кажуць, поўны бяздомнік! — нарэшце ўсміхнуўся Міндоўг. Горка, з болем у сэрцы.— Hi двара, ні кала!
Марта — яна, ратуючыся з Міндоўгам і ратуючы дзяцей, недасыпаючы і калеючы на холадзе, апошнія дні не толькі плакала, але падала ў знямозе і білася ў істэрыцы: ‘Тэта нам кара за нашыя грахі!”, проста разрываючы Міндоўгу сэрца,— цяпер прамовіла абяссілена, ціха і скрушна:
— Паедзем у Булевічы : можа, там ацалела жытло.
Булевічы — уладанне яе былога мужа. Таму, старэйшаму і нялюбаму, яна здраджвала з маладзейшым Міндоўгам. Таго, як і сваю жонку, Міндоўг прыбраў з гэтага свету, каб сысціся з ёю, з Мартай.
Котлішча, апроч ваўкоў, сабак і агаладалых катоў, усё ж не было мёртвае: вось, мабыць, убачыўшы іх, сваіх людзей, з таго, ляснога боку выпаўзлі на бліскучы рознакаляровымі зярняткамі луг старая жанчына ў лахманах, з кавенькай, і прыстойна апранутая маладзіца з чародкаю дзяцей.
Міндоўг ніколі не быў мяккі і чуллівы да простага люду — наадварот, строгі і жорсткі, як ніколі не быў і хуткі да слёз, але цяпер не стрымаўся, заплакаў: не, тут — не могільнік, а, дзякуй Богу, цепліцца жыццё! Ёсць маладая жанчына, дзеці! Значыць, будзе і патомнасць!
Пачуўшы, што за спіной у аднаго з дружыннікаў на кані заплакаў ці то ад холаду, ці ад стомы малодшы сын, Міндоўг схамянуўся, узмахам рукі паклікаў да сябе свайго дворскага, загадаў:
— Дагледзь загінулых. Яны біліся па-геройску, дык вартыя, каб мы, жывыя, паклапаціліся пра іх, мёртвых. Прыладзь старую і маладзіцу з дзецьмі. Старая будзе дзякаваць, а маладая падгадуе нам новых вояў.
Затым тузануў каня і, ужо не зважаючы, што старая кабеціна ўпала на калені і ўмольна, з просьбай памагчы працягнула да яго рукі, паехаў адгэтуль па даўно знаёмай, толькі цяпер замеценай дарозе да некалі жаданага, а цяпер нямілага занёманскага кутка, дзе некалі сустракаўся з Мартаю, зведаў сапраўднае каханне. Няміласць няміласцю, а яму, сям’і, чэлядзі, ахове трэба хоць нейкі прытулак!
У абмінутых татарамі невялікіх, слаба ўмацаваных, але цяпер вельмі патрэбных Булевічах Міндоўг, бадай, як ніколі, зведаў гнятлівую бесцікаўнасць, безуважнасць і абыякавасць да ўсяго — нават да ўлады і жыцця, што любіў больш за ўсё на свеце; нудзіўся; зрэдзь, без вялікай ахвоты выязджаў пад Івенец ці за Налібакі паляваць на зуброў, ласёў і аленяў; калі да чаго цягнуўся і жадаў, дык гэта выпіць. Ды тут, па-новаму, больш сур’ёзна і стала хвалюючыся за свой лёс і за патомнасць дзяцей, нечакана супраць гэтага рашуча паўстала Марта, не толькі вырывала з рук конаўку ці хавала ад яго медавуху, але часамі кідалася на яго раззлаванай рыссю. А да ўсяго ўпершыню за столькі гадоў патаемных любошчаў і
' М. Ермаловіч выказвае думку што тыя Булевічы маглі быць на месцы сённяшняга ўрочышча Балявічы, г. зн. паблізу вёскі Янковічы Хатаўскага сельсавета Стаўбцоўскага раёна.
пасямейнасці папікала, што ён загубіў ёй не толькі маладосць, але і жыццё; было, што ў запале злосці пускала ў ход і пазногці, не зважаючы, што гэтым псуе, зневажае не абы-які, а княскі твар! Ён моцна любіў Марту, таму не мог ні брыдкасловіць на яе, ні падняць руку і ўдарыць моцна (а кулаком яшчэ і цяпер, у сталыя гады, мог зваліць з ног і мужчыну), толькі ці на падпітку, ці і зусім п’яны хапаў яе за рукі і блазнаваў: “Я — кароль! На калені!” — “Які ты кароль?! —раз’ятрана гневалася Марта.— Дзе? Надкім?” — “Божа! — калі Марта адставала, знаходзіла збавенне ў плачы, ён садзіўся за стол і апускаў цяжкую галаву.— Мне накрэслена быць вунь кім, а я... Нашу сляды ад жончыных пазногцяў! Сяджу, гібею тут, у глушы!”
Вось амаль гэтак ішлі дзень за днём; зімовае неба вышэла і ўсё больш налівалася вясеннім блакітам, сонца падымалася ўсё вышэй і ярчэла, мяцеліцы і завірухі збеглі некуды ў больш халодныя краі, дзе вечны лёд; мароз то адпадаў, то ўз’юрваўся, а размяклы за дзень снег паволі асядаў, меншаў, цямнеў, набрыньваў вадою; прыемна запахла адталай і нагрэтай зямлёю каля прызбаў, а ў паветры збіраўся і згушчаўся няўлоўны, але і чуйны вясновы водар — усё ішло да хуткай паводкі. I яна праз некалькі цёплых, туманістых начэй выплыла, абвадзяніла, аблакітніла раўчукі і лагчыны, прынёсшы нечуваную радасць як смердаўскім, так і баярскім ды княскім дзецям. Пачасціліся ўзбадзёраныя маладосцю, гарачай крывёю, юным хваляваннем і юнай радасцю дзявочы смех і хлапечы рогат, авесялілі Булевічы песні — марудна, але настойліва ішла вясна, ішло-бегла па сваёй зразумелай і ў той жа час невядомай людзям каляіне жыццё, а з усім гэтым пачаў ачомвацца, здаравець целам, душою і Міндоўг...
Ужо ў траўні, калі было тупка, ажно кіпелі спрэс бела-ружовыя дзікія яблыні, зазелянелася поле і бярозы пацягнуліся вэлюмавай зелянкавасцю, Міндоўг з радасцю сустрэў госця, любімага сястрыніча Траняту, які прыехаў сюды з няблізкай Жамойці.
Міндоўг не шмат каму верыў, тым менш каго любіў, асабліва сярод князёў — наадварот, лічыў, што чым іх, князёў, побач менш, тым лепш, таму за сваё радавое і вярхоўнае княжанне на Літве знішчаў іх усякім чынам неміласэрна, як і тутэйшага князя, Марцінага мужа, але апроч Марты і дзяцей было толькі два чалавекі (да нядаўняга часу тры, трэцім быў навагародскі ваявода Усяслаў), каму ён быў заўсёды рады, нават любіў. Гэтыя двое — сястра і яе сын, во гэты Транята, цяпер жамойцкі князь. Сястра была адданая, даравала ўсе яго грахі і промахі, а калі з нечым не згаджалася, то ўшчувала мякка, са слязьмі і просьбаю (“Брацік мой родненькі, міленькі! Шануйся, ты ж так трэба Літве!”); Транята змалку цягнуўся найперш да яго, бачачы матчыную сястрынскую любоў і захапляючы-
ся ім, як і ўсе падлеткі, за ваяўнічасць, грознасць для суседніх княстваў, апроч Полацкага і Навагародскага, з кім ён быў у саюзе.
Да сястры Міндоўг адчуваў братнюю ўдзячнасць і спачуванне за яе вялікае гора, а Траняту глыбока шкадаваў. Той рана захварэў, не мог хадзіць, доўга ляжаў, пасля розных сваіх і замежных лекаў акрьіяў, стаў на ногі, але цяжкая хвароба паклала на яго свой нялёгкі след: ён мог быць высокім, плячыстым і дужым, як і бацька, але ўтвораны за хваробу горб на спіне гвалтоўна запыніў яго рост — ногі былі высакаватыя, плечы шырокія, але паколькі тулава ўдалося малое, дык ягоныя ўвогуле нармальныя рукі здаваліся завялікія, абвісалі ажно за калені. Ды і твар скасабочьіўся: лоб быў ненатуральна высокі, яйкападобны, цёмныя вочы выйшлі няроўнымі, дзюбаваты нос завярнуўся набок. Ад усяго гэтага Транята быў сарамлівы, нясмелы, маўклівы і, мабыць, вельмі самалюбны, хоць розум меў незвычайны. Шмат чытаў, ведаў нямала замежных моў. I вось прыйшла ягоная пара: закняжыў у Жамойці. Праўда, даходзілі самыя розныя чуткі пра яго жорсткасць і вераломнасць з падуладнымі і сябрамі, з жонкаю, што пашлюбавалася з ім па прымусе, але Міндоўг гэтым пагалоскам не верыў. Пра яго самога хадзіла процьма самых розных плётак.
Транята прыехаў з багатымі падарункамі — з бутлямі замежнага, найбольш нямецкага віна, са свежамарожанай і вэнджанай рыбаю, з вінаградам і апельсінамі, бананамі і мандарынамі — дарамі з заморскіх краін, з пярсцёнкамі і каралямі для Марты, якая не столькі спачувала, колькі недалюблівала яго здаўна, а малодшым Міндоўгавым сынам ён апроч цацак, воінскіх даспехаў для іхняга ўзросту прывёз пацешнага мядзведзіка. Хлопчыкі спачатку баяліся цёмна-бурага гарэзлівага звярка, але праз некалькі дзён бегалі ўжо адно за адным, куляліся, качаліся па доле.
На прывітанне Міндоўг і Транята цёпла парукаліся, нават прытуліліся: “Як жывеш, любы вуй?” —“Жыву забыты Богам і людзьмі, сястрыніч!” — “Але я цябе не забыў, вуй. Прывёз табе спачуванне, паклон ад усёй Жамойці”.— “Дзякуй, сястрыніч. Я ведаю: ты адзіны, хто не пакіне мяне ў бядзе”.
Зразумела, Міндоўг прачуваў, што пляменнік, стаўшы жамойцкім князем, цяпер, калі так ці гэтак Міндоўга выправадзілі з Навагародка і па яго вотчыне вогненнай віхураю прайшоўся Бурундай,— а гэта значыць, ён, раней магутны і грозны, аслабнуў,— дык вось Транята прыехаў не толькі адведаць роднага і любімага дзядзьку, але і перамовіцца. Ды гаворкі не прыспешваў.
Першыя дні Міндоўг знаёміў маладога госця з тутэйшымі мясцінамі — Хатавой, Месячамі, Івенцам, Хатоўкаю, Лубенем, Навікамі, Тонавам, Рубяжэвічамі, Дзераўной, Ніўным, Несцеравічамі,
возерам Кромань, Налібакамі, Кляцішчам, Прудамі, Рудняй, а вось сёння, у цёплы, сонечны, хмельны ад юна-свежай зеляноты дзень праехалі на конях ад Булевіч з вярсту лесам на захад, спусціліся з горкі і падаліся адзін за адным — ахоўнікі, Міндоўг, Транята, зноў варта — па гаці за балота з кустамі, а пасля запыніліся каля выгінастай і ямістай Шуры, што цякла за Крычаты і Пруды ў пушчанскую Усу, каб з той уліцца ў славуты Нёман, а з ім паплыць у Варажскае — Балтыйскае — мора.
За рэчкай былі таксама балота, кусты і луг, на якім цяпер стаялі буслы, пасвіўся статак кароў і авечак, далей — узвышак, а на ім — вёска Янковічы, поле, а за імі — прылесак Налібацкай пушчы, узбоч улева — Кромань, Любча, Бакшты, непадалёку якіх была яго любімая Рута.
Каля неглыбокай, плыткай каля моста і багатай тут на яльцы Шуры спешыліся і селі на высокім правым, зверху дзірваністым, ніжэй жоўтым пясчаным беразе, паспускалі ногі ўніз, любуючыся павольным цёкам чысценькай вады, за якой нібы імкнулася ўслед трава. Ахова падзялілася: адны воі запыніліся паблізу за спіной, іншыя пераехалі па плашкавым мосце на той бераг, раўнінны, дзе можна было папасвіцца коням.
— Простыя, сціплыя, але харошыя тут мясціны! — захоплена прамовіў Міндоўг.— Хіба не чалавечае шчасце быць во тут старастам, лоўчым, бортнікам, рыбаловам альбо смердам?! У ахвоту папрацаваць,прагаладацца, апаласнуцца ў рэчцы, усмак пад’есці, паціскаць жонку, не мучыць сябе лішнімі запытам і клопатамі, моцна і соладка паспаць — што больш трэба чалавеку?!
— Можа, яны і шчаслівейшыя за нас з табою, вуй,— як стары ўздыхнуў Транята.— Але кожнаму сваё. Смерду — смердава, князю — князева. Нам не ўтрымацца без смердаў, але і ім не быць без нас, як без галавы. Ды яшчэ такой, як твая, вуй. Вялікае шчасце для Літвы, для Жамойці і ўсіх нашых суседзяў, што ёсць такі ты, самы мудры, ваяўнічы і славуты літоўскі князь усіх часоў! Цябе ведаюць, баяцца і паважаюць шырока і далёка: у Суздальска-Уладзімірскай Русі, у Вялікім Ноўгарадзе, у Навагародскай зямлі, што здрадзіла табе, у Галіцка-Валынскім княстве, у Яцвязіі, у Мазовіі і Куявіі, у Прусіі, у Тэўтонскім і Лівонскім ордэнах, у Полацаку! A цяпер вось заўважылі, збаяліся і ў Ардзе!
Пажылы ўжо Міндоўг не мог не адчуваць, што пляменнік ліслівіць, але гэтыя лёстачкі мёдам мазалі ягоную душу. Праўда, што да Арды, то мусіў заўважыць:
— Лепш бы ў Ардзе не ведалі мяне, дружа! Знаёмства з ёю велмі блізкае да смерці!
— Але ж перамог Бурундая!
— Я не столькі перамог яго, колькі не саступіў яму,— мусіў
сказаць праўду Міндоўг.— Але калі ён зноў прыйдзе ды яшчэ з большай сілаю, то і ад Літвы, і ад тваёй Жамойці застануцца толькі галавешкі. Няма цяпер нават сукупнай сілы, што здолела б супрацьстаяць мангольскай. Вялікая Русь здавалася велмі магутнай, але мангола-татары за два разы дазвання спустошылі яе, а горды Ноўгарад плаціць Ардзе даніну. Уся Еўропа дрыжыць перад ёю.
— Можа, гэта і так, але і недаацэньваеш сябе, вуй,— усё хваліў Транята.— Грозны і, як усе кажуць, непераможны Бурундай, але ты пстрыкнуў па носе і яму! Ад гэтага веліч твая яшчэ больш узрасце! Ты вышэй і Данілы Галіцкага і Аляксандраз Ноўгарада, якога яшчэ называюць Неўскім! Ты — самая вялікая постаць, можа, і ва ўсім свеце ў гэтым стагоддзі!
— He захвальвай, сястрыніч,— Міндоўг лагодна абняў любімага пляменніка за плечы.— Самы вялікі ў гэтым — ды не толькі ў гэтым — стагоддзі рыжы Чынгісхан! Вось гэта асоба! Самым вялікім усе лічаць Аляксандра Македонскага, але агромністае яго царства адразу ж развалілася на кавалкі пасля ягонай смерці, a вось пасля Чынгісхана нічога не распалася — наадварот, заваяванні ў шмат разоў пабольшалі, а мангольскае панаванне ёсць і будзе надоўга, не на адно стагоддзе.
— Ад сябе, ад Рады нашай мушу запытаць цябе, вуй: што і як цяпер думаеш рабіць? — запытаў Транята пра тое, дзеля чаго, канечне ж, і прыехаў сюды.
Міндоўг адразу ж зразумеў, што азначае гэта, здавалася б, зусім просты, але на самай справе цяжкі для яго запыт са словам “цяпер”. Ды не мог нават любімаму пляменніку выяўляць свой вялікі боль.
— 3 князем Данілам табе ўжо не памірыцца ніколі,— сказаў Транята, маючы на ўвазе тое, што з Бурундаем на Літву прыходзілі і дружыны з Галіча і Валыні.— Навагародак, а з ім і твой Войшаль ад цябе адракліся...
“Што праўда, то праўда,— горка падумалася Міндоўгу,— Я ўжо не толькі непатрэбны ім, але і лішні. Навагародак вёў і вядзе сваю палітыку. Дзеля яе ён велмі лёгка ахвяраваў і мною, ягоным даўнім і верным служылым князем”.
— Так бессаромна спажыць і выкінуць цябе! — Транята, як і ранейшы жамойцкі князь, Выкінт, люта ненавідзеў Навагародак, баючыся яго ўзвышэння як цэнтра новай дзяржавы.— Аддаць на гвалт дзікім азіятам!
Якая ні вялікая крыўда і злосць была на Навагародак, на Усяслава і сына, але Міндоўгусё ж устрымаўся ўголас выказваць гэта. Нават любімцу не трэба ведаць, якія ў яго пачуцці да Навагародка: яны былі, ёсць і будуць патрэбныя адзін аднаму, а вось Жамойці не трэба даваць лішніх шанцаў.
— Войшаль! — Транята не сунімаўся, драпаў ягоную душу.— Лепшы сябра з тваім і са сваім лютым ворагам! 3 Таўцівілам! Скажу табе шчыра, вуй: у гэтым бачу я змову Навагародка і Полацака! I змову хітрую, небяспечную як для Жамойці, так і для Літвы! Іхні пошапт — спроба злучыць дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў, яцвягаў, Літву ў адну славянскую дзяржаву, а потым замахнуцца і на большае! Жамойцкая Рада велмі занепакоеная гэтым! Трэба пазамінаць ім!
— Як? — сумна ўсміхнуўся Міндоўг.— Якімі сіламі? Ды калі я яшчэ лічуся каралём Навагародска-Літоўскай дзяржавы?
— Вось іменна: толькі лічышся,— раздражнёнасць вырвалася ў Траняты.— Навагародкам кіруе яго баярства на чале з Усяславам, а іхнюю волю спаўняе твой Войшаль. У саюзе з Таўцівілам. Ты, зразумей, абыдзены! Спажыты і выкінуты, паўтару! Ты, вялікая асоба!
Міндоўгу гэта, канечне, не магло не пахлебіць: вось хто разумее яго і спачувае, але... Ёсць тое, што ёсць: ён цяпер — загнаны ў аблогу воўк! Ён можа агрызацца, але не здольны нападаць. Тым больш на Навагародак. Той яго проста задушыць, а Літва з вялікай ахвотаю прызнае ўладу Войшалка. Міндоўг забраў руку з Транятавых плячэй і апусціў уніз галаву.
Транята пачакаў, але паколькі гарачы, але і мудры Міндоўг умеў і памаўчаць, падумаць-паразважаць, то зноў, боўтаючы нагамі, загаварыў:
— Жамойць падае табе руку, вуй!
Міндоўг рэзка ўскінуў галаву, павярнуўся да пляменніка. *
— А з намі робяць гэта прусы, куршы, лівы, латгалы, эсты. Вось я і ўпаўнаважаны пагаварыць з табой шчыра і даверліва ад іхняга імя. Думаю, каму-каму, а мне ты верыш?
Канечне, Міндоўг верыў Траняце, канечне, ён тут жа похапкам усё зразумеў: паколькі ён адлучаны ад Навагародка, а з Бурундаевым нападам і аслаблены, то са шчырасці, аддадзенасці Траняты яму хочуць памагчы, узмацніць. Праўда, не проста так, а зрабіць яго верхаводам злучаных язычніцкіх сіл супраць крыжацкага націску. I гэта яшчэ не ўсё. Пайсці на крыжакоў-тэўтонаў-лівонцаў азначала і іншае: парваць з каталіцтвам, з Рымам і Папам, перастаць быць каралём заяўленай новай каталіцкай дзяржавы.
— Крыжакі проста панахабнелі, вуй,— Транята, здаецца, угадаў ягоныя думкі.— Яны гнюсна спажываюць тваё імя, тыцкаюць уладарам язычніцкіх зямель “тваімі граматамі”, дзе нібы ім даецца права на валоданне гэтымі абшарамі!
“Ведаю. I я гэтага велмі не асцерагаўся, глядзеў на ўсё скрозь пальцы. Абы крыжакі на мяне не нападалі, а мацавалі. Таму нават і Жамойць дакляроўваў ім аддаць, хоць ніколі гэтага шчыра не зрабіў
бы. Мая мара была, ёсць і будзе: Жамойць моцна трымаць у сваёй руцэ!”
— Крыжакоў трэба затрымаць! — загарачыўся Транята. Канечне ж, ад небяспекі, што неслі на Жамойць, на ягоную ўладу там тэўтоны.— Нават больш — выбіць ім зубы! Але ніхто з нас не здольны сабраць вялікую сілу і як след распарадзіцца ёю. Некалі гэта мог рабіць твой слаўны бацька, цяпер гэта падуладна толькі табе! А заадно і адпомсці ім за бацьку! Мы верым, што ты, хоць і абласканы імі, не забыў усё ж, што іменна яны загубілі твайго слаўнага бацьку!
— Я нічога не забываю, сястрыніч, хоць і не пра ўсё гавару ўголас,— спакойна адказаў Міндоўг.— Цяпер мне не трэба шмат думаць-разважаць, я згаджуся на тое, што вы ў мяне просіце, але я мушу вылучыць усім вам адну непахісную ўмову.
— Гавары, вуй! — Транята аддана прыклаў руку да грудзіны.— Мы ўсё споўнім, што б ты ні зажадаў.
— Жадаю аднаго, самага галоўнага. He толькі Жамойць, але і ўсе іншыя, хто цяпер спадзяецца на мяне, ведаючы, на што я магу рашыцца, павінны паклясціся мне, што прызнаюць маю вярхоўную ўладу, будуць маімі васаламі. Без такой прысягі я не выступлю супраць крыжакоў, не адмоўлюся ад каталіцызму, Рыма, зрэшты ад сваёй каралеўскай кароны! Калі хочаце, калі мы ўсе хочам уратавацца ад анямечвання, то мне не выстаўляць ніякіх умоў! Мая ўлада над Жамойцю, над іншымі павінна быць поўная! I я, толькі я, чуеш, сястрыніч, толькі я адзін буду вызначаць палітыку з Навагародкам і Полацакам, якіх вы цяпер так асцерагаецеся! Табе, сястрыніч, можа, і не зусім прыемна чуць якраз такія словы вуя, але я, стрэляны верабей, мушу іх сказаць. Паўтару, як умову. Іначай і табе скажу: сыходзь, ад’язджай і не вярэдзь мне душы!
— Я, вуй, маю паўнамоцтвы даць згоду на ўсе твае ўмовы,— цяпер ужо Транята абняў Міндоўга.— Уладар намі, вуй! Уратуй нас! Табе будзе за гэта бяссмерце!
— Пакуль тое бяссмерце,— лагодна ўсміхнуўся Міндоўг,— я змушу вас споўніць усё зямное: я прыеду ў Жамойць, дзе будуць і прусы, куршы, лівы, латгальцы, эсты і ўсе іншыя, сам на ўсё пагляджу, сам усіх паслухаю, а калі вы дасцё мне клятву, тады вазьму вас пад сваю руку.
— Мы будзем з нецярпеннем чакаць цябе, вуй,— Транята запаліста, радасна пацалаваў Міндоўга-дзядзьку ў шчаку, і толькі адны не вялікая, але і не малая, рыбная рэчка Шура ды зацішныя блізкія Янковічы былі сведкамі гэтага пацалунку, што яшчэ мацней схіліў Міндоўга да Траняты. Гэты пацалунак Міндоўг праз некалькі гадоў успомніць — і не проста так, а з бляскам маланкі,— але ўжо з іншым пачуццём...
Марта ледзь выцерпела Траняту некалькі дзён, якія той быў тут. Па ад’ездзе таго Міндоўг мусіў расказаць ёй, пра што ён употай гаварыў з пляменнікам.
— I ты шчыра верыш гэтай малпе? — адразу ж гнеўна вырвалася ў Марты.
— Марта! — абурэнне вырвалася і ў Міндоўга ад таго, што жонка такая раздражнёная, так люта ненавідзіць Траняту.— Ён жа мой сястрыніч! Сын маёй любімай сястры! Ты і яны — мне самыя дарагія людзі!
— Ён — скрытны, хітры і злы!
— Ён — калека, Марта, дык няёмісты.
— Ты прыгледзься да яго вачэй: у іх холад! Лёд! Калі ён пазірае, дык мяне ажно дрыжыкі б’юць!
— Ты маладая, прыгожая, дык ён пазірае на цябе адменна,— Міндоўг паспрабаваў прытуліць усё яшчэ стройную жонку, але яна адмахнулася:
— А як ён на дзяцей нашых пазірае! Як павук на мух!
— Перабольшваеш ты ўсё, мілая.
— Як мне не хочацца, каб ты пайшоў супраць крыжакоў, супраць каталіцтва і зноў стаў язычнікам,— заламала рукі Марта.— Усё вакол ахрышчваецца, язычніцтва звужаецца, чэзне, а ты!.. Сын твой, Войшаль, вунь манастыр пад бокам у нас пабудаваў, каб ахрысціць Літву, каб мацней прытуліць яе да Навагародка.
— Супакойся, мілая, харошая,— Міндоўг усё ж абняў Марту.— Я ўсё добра разумею. Так, станаўлюся ворагам тэўтонам, Рыму, але я не магу не спажыць той шанец, што так ахвотна і лёгка пад маё вяршэнства ідуць аўкштайты, жамойцы, куршы, эсты, лівы, латгалы і некаторыя прусы.
— А ты не думаеш, што твой любімы сястрыніч найперш спажывае цябе???
— He, не думаю.
— А дарэмна. Ён не проста так уцягвае цябе ў вайну з крыжакамі!
— Вайны з імі нам не пазбегчы. Дык лепш пачаць яе цяпер, калі на нямецкіх землях рэзрух. Пазней весці яе будзе цяжэй. 3 вайною, дарагая, павер мне, бітаму, як нельга паспяшацца, так і страшна запазніцца!
— Глядзі, Мендог, каб і ў Траняты ты не стаў усяго толькі служылым баявым князем! — ніяк не магла паверыць у Транятаву шчырасць Марта.
— Я? — паблажліва ўсміхнуўся Міндоўг.— У сястрыніча?! Стары воўк-вадар — у ваўчка-шчанюка?!
5
6767—6770 гады ад стварэння свету Божага — гэта значыць 1259—1262 — манах у Лаўрышаўскім манастыры пазначыў для Навагародка ў запісе вельмі коратка: “Мнрно бысть”, “Тншнна бысть”,—дык пратой далёкі час, калі мір, цяжка што сказаць: гісторыя найбольш вядомая па войнах, бунтах і паўстаннях, забойствах вялікіх людзей, па адкрыццях у навуцы, кулыурных шэдэўрах, па хваробах-пошасцях і, як кажуць, і гэтак далей.
Мабыць, гэты адрэзак часу абышоўся для Навагародка без вялікіх узрушэнняў, як і без войнаў з Данілам Галіцкім, жылі спакойна, працавалі, будаваліся, збіралі хлеб і да хлеба, зноў багацелі. А між тым вакол усё ажно кіпела: у 1259 годзе, не паверыўшы ў Данілаву пакору, на галіцка-валынскія землі зноў прыйшоў грозны Бурундай. На гэты раз славуты мангольскі палкаводзец павёўся не проста ўладарна: ён запатрабаваў ад Данілы не толькі васальскага паслушэнства, але і панішчыць сваімі рукамі ўсе яго больш-менш значныя крэпасці і ісці з ім на польскія землі Баляслава Сарамлівага.
Калі для Навагародка новы Бурундаеў паход і вось такі загад былі вялікай аблёгкай, нават неспадзяванай ўдачай, то для Данілы гэта быў лёсавызначальны, пагібельны ўдар: Даніла сам мусіў знішчыць тое, што ўслед за дзедам, бацькам будаваў усё сваё жыццё, станавіўся безабаронны перад мангола-татарамі, а паколькі павінен быў як каталіцкі кароль памагаць татарам браць каталіцкі Сандармір, то і на польскіх землях, і ў Рыме да яго ўпала і ўвага, і пашанота (татары настойвалі, каб і Аляксандр Неўскі сабраў для паходу на Еўропу стотысячнае войска, але таму ўдалося неяк выкруціцца).
Як расказалі сандармірцы-збегі, Бурундай і з вялікай сілаю доўга не мог узяць Сандарміра. Тады ён паслаў да асаджаных Васільку і Данілавых сыноў, каб яны ўгаварылі гараджан здацца, падакляраваўшы ім міласць пераможцы. Пасланцам удалося пераканаць палякаў, што лепш адчыніць нападнікам гарадскія вароты, ушанаваць тых за сілу і ласку, чым усім загінуць у бессэнсоўнай абароне — бачыце, гаварылі перамоўцы, мы скарыліся Бурундаю і ён нас не зачапіў. Калі ж стаў вольны доступ у крэпасць, то Бурундаевы воі, як і раней у многіх мясцінах, не праявілі ніякай міласэрнасці да тых, хто здаўся ім, “накінуліся на іх, як ваўкі на авечак”, нелітасціва рабавалі, палілі і выразалі ўсіх падазроных і непажаданых, ад чаго “ручаі яе (крыві) разліліся, сцякаючы ў Віслу, выклікалі яе паводку”. Няхай сабе бежанцы, а за імі і польскі храніст штосьці і перабольшвалі ад жаху, але ўсё роўна не можа не ўразіць жорсткасць: “I калі яны стаміліся ў сваёй лютасці, астатніх мужоў, як
статак свіней, спіхнуўшы ў раку Віслу, патапілі. Маладых жа кабет, прыгожых дзяўчат і хлопцаў павялі з сабой у палон”.
Пасля гэтага стала ясна: князю Данілу ўжо не толькі не сабраць і не ўзначаліць еўрапейскі крыжовы паход супраць манголаў, не толькі не адрадзіць моц Кіеўскай Русі, але і пазбыцца адзяржаўлівання сваёй вотчыны, галіцка-валынскай зямлі альбо Чырвонай Русі, пры жыцці ўжо зведаць горкае пачуццё няволі і заняпаду. Праўда, гэта зусім не значыла, што Даніла, Васілька і іхнія сыны адступіліся ад Навагародка і Літвы. He, не і не. Але цяпер, не маючы сваіх вялікіх сіл, яны пачнуць наводзіць сюды татараў, як некалі іхні продак, Уладзімір Манамах, насылаў на Полацкую зямлю полаўцаў. Пра гэта не зусім прыемна гаварыць, але праўда ёсць праўда, ад яе нідзе не дзенешся.
Дала свой плён змова Міндоўга і Траняты. Яна вылілася ў вайну. У 1260 годзе на “свае ўладанні”, на Жамойць, рушылі крыжакі Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў, рыцары з Даніі і Швецыі, пагнаўшы перад сабой атрады прусаў, куршаў, эстаў. Міндоўг выйшаў насустрач ім яшчэ ў Курляндыі і ля возера Дурбе, паколькі куршы перакінуліся да жамойцаў, а эсты сышлі, ушчэнт разбіў крыжакоў. У баі загінулі славутыя рыцары, а разам з імі шведскі прынц Карл, лівонскі магістр Горнхаўзен, маршалак Тэўтонскага ордэна Боцель, некаторыя прускія князі (што да Прусіі, дык там не столькі аплаквалі пагібель сваіх суродзічаў, колькі ўсцешыліся ад таго, што крыжакоў пабілі, і недзе праз месяц Прусія ўжо забурліла супраць тэўтонцаў).
Міндоўг у гэты час перажываў сваю новую зоркавую часіну. Зразумела, ён зноў стаў ворагам крыжакоў, спазнаў усплёск гневу Рыма, але з усіхнай язычніцкай волі заверхаводзіў над многімі землямі, дзе дагэтуь яго асцерагаліся. Зноў адчуўшы вялікую ўладу, сверб і смак да набегаў і лупаў, удала схадзіў у Мазовію, нават захапіў яе сталіцу Плоцк.
Зімой 1260/61-га мазаўшане і крыжакі рушылі з помстай на Літву, але мусілі адступіць. Акрыялы Міндоўг насуперак жончынай волі парваў з каталіцызмам, перайшоў у язычнікі і пачаў спаўняць сваё даўно задуманае і тайнае: бачачы, што цяпер крыжакі ад сваіх няўдач і параз разгубленыя, ён узяўся скінуць іх у Варажскае мора. Каб выйграць гэтую сутычку-супрацьстаянне, Міндоўг ліхаманкава павёў сваю дыпламатыю, дзе паказаў, што можа не толькі добра ваяваць, але і мець за вялікую зброю слова: пачаў перамаўляцца з нядаўнімі ворагамі: з Таўцівілам, з Данілавым сынам Шварнам, са сваім сынам Войшалкам, з Аляксандрам Неўскім, каб усім разам сабраць вялікія сілы, што не толькі запынілі б нашэсце з захаду, але і разграмілі б крыжакоў.
Пра яго, Міндоўгау суседзі-летапісцы (канечне ж, спаўняючы
волю сваіх уладароў) пачалі пісаць раўніва: “Н нача нзбнватн братью свою н сыновце свон, а другмя выгна нз земле, н нача княжнтн однн во всей земле Лнтовьской; н нача гордетн велмн, н вознесся славою н гордостью велнкою, н не творяіце протнву себе ннкого же”.
Можа, “н нача гордетн велмн, н вознесся славою н гордостью велнкою” Міндоўг, але нельга не сказаць і пра іншае: не ўсе зажадалі памагчы яму. Калі ён у 1261 годзе павёў свае дружыны ў Лівонію, то не шмат было яму супольнай падмогі, з-за чаго не выйшла аднаго магутнага, рашаючага ўдару. I ў Полацку, і ў Холме, і ў Навагародку, і ў Пскове ды Ноўгарадзе больш чым разумелі крыжацкую пагрозу, не маглі не адчуць Міндоўгаву задуму, але тым не менш не паспрыялі разам абрынуцца на непажаданага суседа-заваёўніка. Чаму? Найперш сыходзілі са сваіх інтарэсаў? Як і Аляксандр Неўскі, асцерагаліся, a то і пабойваліся Міндоўгавага ўзвышэння? Гэта ці яшчэ што-небудзь іншае, мабыць, прывяло да страты вялікага гістарычнага шанцу перамогі язычніцкіх і праваслаўных сіл з крыжакамі, змаганне, а з ім і сыход зацяжной барацьбы адкладваліся на пазней, на іншыя пакаленні.
Да ўсяго Міндоўг убачыў яшчэ адно мала сказаць непрыемнае: як і перасцерагала нервовая, але ўніклівая Марта, яго спрытна і хітра падставіў любімы сястрыніч Транята. Каб перасварыць з крыжакамі, каб аслабіць. Міндоўг горка закаяўся, што гэтак даверыўся Траняце, але ўжо мусіў весці сваё далей (праўда, былі чуткі, што ён збіраецца ехаць з пакаяннем ажно да самога Папы, каб той дараваў і зноў вярнуў у лона каталіцызму). У 1262 годзе Міндоўг зноў спустошыў Мазовію, а Данілавага зяця Зямовіта і ўнука Конрада захапіў у палон (Зямовіта загубілі, а Конрада пазней вярнулі за вялікі выкуп). Ваяваў і з Васількам за берасцейскія землі.
У тым жа 1262 годзе Міндоўг — а яму было ўжо за шэсцьдзесят — зноў паказаў свае, мякка кажучы, самадзержныя характар і манеры: “В то же веремя умре княгннн Мнндовговая, н поча карнта по ней. Бяшеть бо сестра ей за Домонтом за Н^лыцанскнм князем; н посла Мнндовг до Налыцан по свою свесть , тако река: “Се сестра твоя мертва, а поедн карнть по своей сестре”. Оной же прнехавшн карнть, Мнндовг же восхоте поятн свесть свою за ся, н нача ей молвнтн: “Сестра твоя, умнраючн, велела мн тя поятн за ся; тако рекла, ать нная детнй не цвелнть”; н поя ю за ся. Довьмонт же, се услышав, печален бысть велмн о сем, мышляшеть бо, абы како убнтн Мнндовга, но не можаше, зане бысть снла его мала, a сего велмка; Довьмонт же нскашеть собе, абы с кнм мочн убктн ему Мнндовга...”
1 Свесть — сваячка, жончына сястра.
Адным словам, у свой час Міндоўг забраў Марту ад мужа, a цяпер — і яе сястру. Ён не мог не ведаць, што яго чакае за гэта помста. Быў вельмі асцярожны, заўсёды акружаны вернымі целаахоўнікамі. I не толькі імі.Як ніхто, ягоаберагаў яшчэ ягоны любімец мядзведзь, некалі падараваны Транятам медзведзянём, а цяпер ужо асілак. Калі Міндоўг пачуў, што бранскі князь Раман збіраецца спраўляць вяселле дачкі з сынам Васількі Уладзімірам, дык пачаў збіраць сілу для паходу на Бранск, каб не дапусціць прымірэння былых ворагаў (чарнігаўскіх і валынскіх князёў) і заадно спадзеючыся споўніць свой затоены намер: у час далёкага паходу альбо бітвы падаслаць забойцаў да непажаданых і ўпотай ужо асуджаных ім на смерць супернікаў — на гэты раз да Даўмонта і пляменніка Траняты.
1262 год вызначыўся яшчэ і тым, што пад канец ліпеня адбылася спрэчка, а пасля і вялікая бітва ў лагеры “ўладароў свету” — паміж ханамі Залатой арды Берке і Персідскай арды Хулагу. Перамог апошні. Асмялелыя пасля паражэння Берке, супраць яго выступілі грузіны і грэкі. Берке сабраў трохсоттысячнае полчышча і напаў на Каўказ. Паслаў загад Аляксандру Неўскаму даць вайсковую падмогу. Гэта зноў абурыла некаторых рускіх князёў, баяр, простых смердаў, натхніла на паўстанне Усцюг Вялікі, Угліч, Растоў, Суздаль, Яраслаўль, Пераслаўль, Уладзімір, Разань, Мурам, Ніжні Ноўгарад, там ухапілі ў рукі зброю, выйшлі з ёю і тыя, хто быў навідавоку ў татарскіх нагледачоў, і тыя, хто ўпотай навучаўся вайсковай справе Аляксандравымі ваяводамі ў затоеных мясцінах. Паляцелі галовы ў многіх татарскіх баскакаў і ў іхніх рускіх памагатых.
У Растоў прыбыло высокае ардынскае пасольства на перамовы з Аляксандрам: бунт рускіх супраць мангола-татар сам па сабе ці Аляксандр рашыў спажыць тое, што Берке аслабелы? Аляксандр даказваў, што спакутаваная ад татарскіх пабораў чэрнь паўстала сама і нават у злосці распраўляецца з рускімі князямі ды баярамі і што ён не здолее суцішыць людское абурэнне, калі Берке будзе патрабаваць не толькі вялікую даніну, але яшчэ і рускае войска для сваіх заваёў, а таксама палохаў крыжовым паходам Еўропы супраць манголаў (ці не дзвесце тысяч крыжакоў выперлі з Канстанцінопаля, дык ім трэба было даць новы занятак і новы рабунак), хоць крыжацкага паходу на Арду проста не магло быць: перахапіўшы і трымаючы ў порубе паслоў Папы да Берке, Аляксандр добра ведаў: Папа адмяніў паход на “азіятаў-паганцаў” і заклікаў ісці вайною супраць язычнікаў на чале з адступнікам Міндоўгам і на яго, Аляксандра.
Абхітраныя і задобраныя Аляксандрам татарскія паслы адступіліся; новага страшнага паходу татараў на Русь у самы блізкі час
не павінна было быць; ханы Берке і Хулагу, мабыць, па загадзе Каракорума замірыліся; паўстанне рускіх пакрыху заглухла і больш гэтак шматлюдна не паўторыцца ажно да 13 80 года, а гэта значыць, што над Руссю моцна ўсталюецца мангола-татарскае панаванне ці, як яшчэ казалі ўжо тады, іга; Аляксандр звядзе рэшткі сваіх сіл у Ноўгарад, каб разам з Полацкам, a то і Міндоўгам супрацьстаяць крыжакам, а сам зноў з пакорай і велізарнымі падарункамі паедзе ў Арду, каб прадухіліць гнеў Берке і яго паход на Русь; там яму прыйдзецца цярпець нечуваныя здзекі: да слова, праз пэўны час яго дапусцяць да Берке, але ён, Аляксандр, раней паважаны Батыем і ягоным сынам ільбегі — гэта значыць, падуладны князь — будзе змушаны разам з іншымі непакорлівымі князямі ляжаць ніцма, як злачынец, а ўладар Арды Берке пройдзе па іхніх спінах да свайго трона, сядзе і ім, укленчаным, учыніць суровы допыт.
...”В лето 6771(1263). Послал бяшеть Мнндовг всю свою снлу за Днепр, на Романа на брянского князя...”
6
— Пайшоў прэч! — і сёння новая гаспадыня, нядаўняя (а па законе і цяперашняя) Даўмонтава жонка, схаваўшыся ў сваёй (былой сестрыной) спальні, зашчапілася і не зажадала дапусціць Міндоўга да сябе. Ён ужо некалькі разоў браў яе, але заўсёды сілаю, лепш сказаць, гвалціў.
— Харошая! Мілая! Любая! — зноў, як ужо і неаднойчы, прыхіліўшыся да вушака, пачаў падлешчвацца ён.—Ды павер ты: шчыра любіў Марту, шчыра люблю і цябе! Без цябе мне ніякай радасці, ты — мая самая вялікая вера, надзея і любоў! Ты — маё апошняе каханне!
— Сыдзі, вераломнік!
— Ластавачка мая!
У адказ лівень злосці і абраз:
— Ліхадзей! Акаянец! Злыдзень! Паганец! Мярзотнік! Звер!!!
— Ну, прашу...
— Ненавіджу! Праклінаю! Жадаю табе смерці! Самай цяжкай і ганебнай! Ты загубіў сваю жонку, маю сястру, а цяпер захацеў загубіць і мяне!
— Ды, кажу ж, я цябе кахаю.
— Ці ведаеш ты, што гэта такое?! Для цябе каханне — толькі юр і пожадзь! He больш!
— Больш, дарагая.
He дачакаўшыся, каб яго ўпусцілі ў жаночую спальню, Міндоўг, сам сабе асвятляючы шлях каганцом, паныла пабрыў у свой спальны пакой.
“Нідзе не дзенешся, будзеш маёй! — без гневу, але з настойлівасцю падумаў пра непакорлівую Даўмонтаву жонку.— Такая стройная і пекная, з такімі вабнымі клубамі і грудзямі павінна быць не некаму, а мне! Я тут не абы-хто, а Мендог! Самы вярхоўны і галоўны! Дык на ўсё тут будзе толькі мая воля!”
Ужо ў спальні пачуў сабачы брэх на дварэ, а пасля і нібы валтузню, а затым і прыглушаныя крыкі ў вітальні. Хоць быў і не зусім цвярозы, але калі пачуў тупат—хтосьці адзін за адным пабег сюды, наверх, дык міжволі ажно скалануўся ад няяснай, але пагрознай трывогі.
Міндоўг апантана імтануў да дзвярэй, накінуў крук на прабой у вушаку, застрыг вачыма: дзе і якая тут зброя?
У дзверы ціха зашкрэблі. Што — гэта яго любімец? Мядзведзь?
— Ты? — запытаў.— Тут-туп?
У адказ — знаёмае цяжкае сапенне.
— Туп-туп? — перапытаў.
— Туп-туп!
Што — Даўмонтаў голас? Той не на дарозе ў Бранск, а тут, у яго, Міндоўгавым, доме? Нібы абліло варам: яго, старога ваўка, усё ж перахітрылі! He яго падасланыя людзі заб’юць Даўмонта і Траняту, а тыя, ягоныя найпершыя ворагі, вярнуліся, каб забіць яго! Ён спуджана, як абложаны воўк, кінуўся, дрыготкай рукою паставіў каганец на стол, схапіў кароткі крыжацкі кінжал з-пад сваёй падушкі.
У дзверы загрукалі:
— Адчыняй, сволач!
Ды што кінжал! Міндоўг шпурнуў яго ў кут, ухапіў у рукі дубовы столак. He! Ён проста так не здасца!
Дзверы пачалі сілай выломваць, біць у іх нагамі, адыходзіцца, бегчы і штурхаць плечуком. Яны затрашчалі, а ўрэшце зляцелі, ляснуліся долу разам з завесамі. У паўасветлены пакой уварваліся рослыя воі, за імі — Даўмонт, Транята, баярын Яўстафій.
— Ну што? — пазлараднічаў Даўмонт.—Жывыя мы! Выкрылі, пакаралі тваіх хаўруснікаў, а цяпер прыйшлі разабрацца з табою!
— Вон! — дзіка закрычаў Міндоўг.— Прэч з вялікакняскай спальні!
— Ты больш не вялікі князь! — скрывіўся Даўмонт.— Ён, Транята, цяпер вярхоўны на Літве!
— He было і не будзе па-вашаму! Траняце ніколі не бачыць Літвы, як сваіх вушэй!
— Схапіць і скруціць! — ціха, але холадна загадаў воям нізкі і даўгарукі Транята.
— На каго рукі брудныя падымаеце? — Міндоўг замахнуўся столкам і бязлітасна аглушыў, зваліў з ног першага воя, які накіраваўся да яго. Астатнія трое дружыннікаў асцярожліва адступілі.
— Хапайце яго! — Транята пачаў бокам кінжала хлістаць вояў па чым папала.— Біце! Рэжце!
Адзін з вояў імгненна ўзмахнуў рукою — і вось ужо ў Міндоўгавым жываце засеў кінжал, агнём апаліў нутро і нібы перасек усе дагэтуль магутныя сілы. Міндоўг хіснуўся, пачаў апускаць столак. Асмялелыя воі накінуліся як коршакі. Адзін, другі, трэці ўдары кінжаламі ў грудзіну, у жывот, у бок.
— Здрайцы! — Міндоўг выпусціў столак, заляпаў далоньмі па сваім целе, быццам хочучы запыніць кроў, што палілася струменямі,— Забойцы! Вялікага князя! I ты! Транята! Сястрыніч! Абласканы мною!
— Я цябе ніколі не любіў, заўсёды ненавідзеў! — прасіпеў той.
— Які ашуканец! Праўда, ты — малпа!
— А ты? — аскаліўся Транята.— Хіба не па тваёй волі звялі твайго дзядзьку Жывінбуда? А роднага брата Даўспрунка? Стрыечных братоў Давіла і Вілікайлу? Сынаўца Эдзівіда? Князёў Булевічаў? Майго бацьку? Айшвну? Парбусе? Веге? Весягайлу? Жонку Ганну? На мяне і Даўмонта падаслаў забойцаў! У цябе рукі ў крыві па локці! Па вушы!!!
— Малпа! — у Міндоўга ўжо не было сілы гаварыць.— Змяюка!
— Ты ўкраў у мяне жонку, а я рашыў адабраць у цябе жыццё!
— Вас праклянуць за гэта!
— Мы ўжо праклялі цябе! Гэткага цэзара!
— Вы дорага заплаціце за маю смерць!
— Спярша мы бяром у цябе плату за твае дзеі! — не збаяўся Даўмонт будучай кары.— Хопіць табе быць на гэтым свеце!
Ужо амаль у агоніі Міндоўг хацеў сабраць апошнія сілы, кінуцца, калі не задушыць найперш самага вераломнага здрадніка і слабога тут мужчыну, Траняту, дык хоць абмазаць яго крывавымі рукамі, але ў гэтым перадсмяротным імгненні ўбачыў перапужаную, нават з жахам у вачах Даўмонтаву жонку, а ўбачыўшы яе, маланкаю асляпіла яго свядомасць страшная думка: яе сястрынічы, яго родныя дзеці, малодшыя сыны!..
— Прашу,— замаліўся.— Рэпіка... Руклю пашкадуйце! Прашу!
He зважаючы, што ён просіць гэта з крывёю (яна проста хлынае ўжо з рота), Транята быў непарушны, белы, што снег, але сцяты, бязлітасны:
— He! Вырвемтвойродзкаранямі!!! Войшаля! Рэпіка! Руклю! Усіх пад нож!
— Праклінаю!!! — толькі і паспеў сказаць вось такое апошняе слова ў сваім жыцці Міндоўг і мёртвы рухнуў до^у.
“Н тако бысть конець Мнндовгову убнтью...”
Ёсць думка, што Міндоўга забілі 12 верасня 1263 г. (Т.Нарбут)
7
Войшалк, пачуўшы пра бацькаву смерць, замёр і анямеў. Падышоў да акна, адхіліў фіранку і доўга пазіраў удалячынь, туды, дзе стаяў пабудаваны ім манастыр, за якім была Літва, цяпер абезгалоўленая, пажадная для Даўмонта і Траняты.
Ён, Войшалк, не мог не мець крыўду і злосць на бацьку за тое, што той здраджваў маці, а ўрэшце і загубіў яе, а з гэтым быў чужы, халодны да іх, старэйшых дзяцей, яго і Дануты, але цяпер ранейшыя пачуцці саступілі месца абурэнню, шкадобе і жалю. Як чалавек бацька быў мала сказаць няпросты і грэшны, перад многімі вінаваты, перад тым жа Даўмонтам гэтаксама, але ён, бацька, быў не проста чалавек, а князь, вялікі князь Літвы, кароль Навагародска-Літоўскай дзяржавы, зноў вялікі князь не толькі Літвы, але, лічы, усіх язычніцкіх зямель, палкаводзец, які не саступіў нават Бурундаю і змог адштурхнуць крыжакоў, a то, каб суседзі больш памаглі, здолеў бы ўвогуле выкінуць тых з гэтага краю. Што ні кажы, Міндоўг — асоба. I не толькі ў сваёй вотчыне. 3 ім мусілі лічыцца многія, нават далёкія адсюль народы і плямёны.
Войшалк павярнуўся (Усяслаў яшчэ ніколі не бачыў яго такім бела-ссінелым) і строга запытаў у Транятавага пасланца:
— Ты на свае вочы бачыў, дзе і як загінуў вялікі князь?
— He.
— А што даручыў табе сказаць нам князь Транята, апроч жалобнай весткі і спачування?
— Яны, вялікі князь Мендог, князі Таўцівіл, Транята і Даўмонт ішлі на Герцыке, каб выбіць з яго крыжакоў. Але потым вялікі князь перадумаў, павярнуў войска і паслаў яго на Бранск, а сам застаўся ў Аглоне з невялікай сілаю. Вось там на яго і напалі крыжакі.
— Іменна крыжакі?
— Крыжакі, княжа.
— А дзе яго пахавалі?
— Там жа.
— I хто хаваў?
— Ацалелыя слугі, княжа. Але гэта яшчэ не ўсё.
— Што яшчэ?
— Ліхадзеі забілі і малодшых сыноў вялікага князя.
— А Даўмонтава жонка?
— Яна жывая. У Даўмонта.
Войшалк і Усяслаў уміг пераглянуліся: абодвух апякло нядобрае прадчуванне.
— А што яшчэ даручыў сказаць князь Транята?
Пасланец дастаў з рукава загорнутую ў трубку грамату, перавя-
заную стужкай, канцы якой мацавала пячатка, нізка нахіліўся і падаў Войшалку.
Войшалк узяў трубку і, як трэба, перадаў яе Усяславу, а пасланцу незадаволена, нават абурана сказаў:
— Вялікі грэх, a то і злачынства вы дапусцілі! He ўбераглі свайго вялікага князя, аднаго са слаўных дзяржаўных мужоў нашага стагоддзя! Ідзі! Мы паклічам цябе і скажам сваю волю!
Уражаны Войшалкавай суровасцю пасланец пачціва пазадна пакінуў палату.
— Значыць, з Мендогавага дому з мужчын я застаўся адзін! — скрушліва пахітаў галавою Войшалк ужо і па малодшых — толькі па бацьку — ніколі не бачаных ім братоў.— Але давай, Усяслаў, пачытаем, што піша гарбун, ашуканец і цёмны, злы чалавек!
У лісце Транята спачуваў Войшалку, абураўся на крыжакоў і клікаў да сябе, у Кернаў, каб сабрацца разам з Таўцівілам, Гердзенем, Даўмонтам — гэта значыць, амаль усімі, хто на сёння ацалеў з дрэва літоўскіх князёў,— і перамовіцца, што і як рабіць на Літве і не толькі ў ёй далей. “Думаем абраць цябе, Войшаль, за вялікага князя. Будзь нам за бацьку”.
— Ну што скажаш, мудры чалавек? — запытаў Войшалк ва Усяслава.
— Ты верыш, што якраз крыжакі расправіліся з бацькам? — запытам на запыт адказаў ён.
— He зусім.
— I ў мяне няма поўнай веры ў гэта. Нам трэба самім ва ўсім добра разабрацца.
— Хоць за бацькам,— Войшалк перажагнаўся,— даўно ўжо хадзіла па пятах смерць, але забіць яго маглі і не крыжакі. А той жа Даўмонт. Можа, і з Транятавай згоды. Я гэтаму гарбуну ніколі не верыў і не буду верыць. Ён — няшчасны, але ілжывы і гнюсны. Мог падмануць і асцярожнага бацьку.
— Але ж кліча: прыязджай, будзь за бацьку, уладар намі! — паджартаваў Усяслаў.
— Кліча,— нявесела згадзіўся Войшалк.— Ды загвоздка: што там мяне, адзінага Мендогавага спадчынніка, чакае? Пасад ці труна?
— Калі ён гуляе з табой, давай пагуляй з ім і ты,— параіў Усяслаў.— Адпішы яму, што ты з радасцю прыехаў бы ў Кернаў, павёў бы пасля бацькі рэй далей, але цяпер хворы. Дык няхай усе едуць сюды да цябе.
— Лепшага адказу, бадай, няма,— адказаў Войшалк.— А тут няхай яны зірнуць нам адкрыта ў вочы, і мы ў іхнія пільна зазірнем! He яны будуць рашаць мой лёс, а мы — іхні! А запросіны трэба паслаць кожнаму паасобку. Як маім васалам.
Неўзабаве завітаў у Навагародак толькі Войшалкаў брат у трэцім калене Гердзень Нальшанскі, які не ладзіў ні са стрыечным братам Даўмонтам Нальшанскім, ні з Транята.м. Ён, Гердзень, і расказаў пра сапраўдную Міндоўгаву смерць, а гэтым самым перасцярог Войшалка: у Кернаў яму ехаць вельмі небяспечна: там яго загубяць.
За шчырасць Гердзень набыў у Навагародку сімпатыю і дакляраванне памагчы яму ў цяжкую хвіліну.
Калі ў Полацку прачыталі Транятава: “Брате! Прнедн семо, разделнве землю н добыток Мйндовьгов”, дык усцешыліся і Таўцівіл, і полацкія баяры: бадай, упершыню за апошнія дзесяцігоддзі для Полацка з’явіўся спрыяльны шанец замахнуцца на Літву. Як разлічвалі і раней, праз запрошанага на пасад літоўскага князя Таўцівіла. Але як гэта зрабіць, калі ёсць і іншыя ахвотнікі на Літву, што цяпер стала без свайго магутнага ўладара?
He пагнюсіліся тым, што рабілася і робіцца спрадвеку. Забойствамі непажаданых. А калі “дзяліць” кліча Транята, дык...
“Н поча думатн Товтнвнл, хотя убнтн Треняту”.
3 такой патаемнай задумаю ласы на Літву Таўцівіл, з прагай былой сваёй велічы і славы полацкія баяры прыехалі да Траняты, вычэкваючы зручнага выпадку, каб здзеіць задуманае.
Ды не заўсёды і не ва ўсіх усё выходзіць так, як хочацца, бо былі, ёсць і будуць нейкія нечаканасці, a то і простыя выпадкі, што руйнуюць такія намеры.
Гэткая неспадзяванкачакала ў Кернаве і палачан: “пронесе думу Товтнвнлову боярнн его Прокопнй” — адным словам, сярод сваіх жа знайшоўся той, хто выдаў Траняце сакрэт. “Тренята же попереднв н убнв Товтавнла н нача княжнтн однн”.
Полацк зноў не толькі страціў свайго князя, але і зноў страціў шанец падуладзіць Літву. Хто ведае, чаму тады ўчыніў такое вялікае здрадніцтва для сваёй Бацькаўшчыны той Пракоп. Мала гэтага, Транята зняволіў полацкіх баяраў і загнаў іх, гордых, самалюбных, у кут: дам вам волю толькі тады, калі вы аддасце мне ў рукі Таўцівілавага сына і ў Полацак на пасад возьмеце таго князя, каго параю я.
Полацкія баяры, веча здаўна нават у самыя цяжкія часіны былі вольналюбівыя, не цярпелі чужога змусу, захоўвалі сваю княжацкую дынастыю, але перад Транятам мусілі скарыцца. Яны ўратавалі Таўцівілавага сына, у жылах якога цякла полацка-літоўская кроў, пераправілі яго ў Ноўгарад, але мусілі ўзяць да сябе на княжанне Транятавага пасланца.
Асмялелы Транята змусіў скарыцца Гердзеня і Даўмонта, а пасля скіраваў позірк сюды, на Войшалка: ён, Транята, замроіў зрабіць
тое, што не ўдалося ні яго дзеду, ні яго бацьку: не толькі выйсці зпад рукі Літвы, але і заваяваць яе. Для гэтага трэба было ці, як і Таўцівіла, звесці са свету Войшалка, ці пачаць з ім міжусобную вайну.
Hi для Усяслава, ні для Войшалка не былі вялікай таямніцаю гэтыя хіжыя Транятавы задумы, да таго ж, да сутычкі з тым, рыхтаваўся і Войшалк, але ў адзін дзень ён... знік. Некаторыя вакол, тойсёй з летапісцаў таксама, пачалі гаварыць, што неваяўнічы Войшалк збаяўся жорсткага стрыечнага брата, лёгка аддаў таму Літву, а сам збег нават з недаступнага Навагародка.
Так яно і было: цёмнай і дажджлівай восеньскай ноччу Войшалк пакідаў утульны Навагародак, але толькі зусім не для таго, каб уцёкамі ўратавацца ад бацькавага забойцы і саперніка на літоўскі пасад. Маючы моцны навагародскі тыл, Войшалк зусім не прадаваў ніякіх дрыжыкаў перад тым, ён, Войшалк, нават употай ад некаторых навагародскіх баяраў ад’язджаў зусім па іншай прычыне і па іншай задуме. Яны, гэтыя прычына і задума, убачацца толькі пазней, калі...
Але пакуль што Усяслаў правёў любімца за гарадскія вароты і ў цемені (ніякага святла наўмысна не дапускалі) моцна паціснуў Войшалку руку:
— Ну, князь, у шчаслівую дарогу!
Як адчулася, Войшалк перажагнаўся: яго паездка-місія была не такая ўжо і простая. А калі тое-сёе прамовіць уголас, дык яна была для вайны. Услед за Войшалкам перажагнаўся і Усяслаў. Больш ім, пасвечаным ва ўсё да драбніц, не было ніякай патрэбы штосьці гаварыць адзін аднаму. Толькі Усяслаў дадаў:
— Як толькі прыйдуць весці з Жамойці, адразу ж перадам табе.
Войшалк змаўчаў, ведаючы, што тут і да чаго: як Транята шукаў шчылін, каб яго пасланцам дабрацца да Войшалка тут, у Навагародку, так і яны падбалі, каб іхнім віжам знайсці лаз да таго. У гэтых варунках вельмі важна было тое, хто каго апярэдзіць...
Здаўна ўсе ведаюць: гвалтоўная пагібель альбо звычайная смерць вялікага дзяржаўнага мужа — гэта не толькі падзея, узрушэнне для люду, суседзяў-саюзнікаў, ажыўленне для ворагаў, але і, бывае, лёсавызначальны паварот для дзяржавы і народа.
Так ужо здарылася, што амаль у адзін час усходнія славяне страцілі сваіх уладароў, што былі далёка вядомыя і без ніякага перабольшвання ў XIII стагоддзі вызначалі не толькі сённяшнасць, але і будучыню сваіх зямель, супраць стаялі магутным агрэсарам — праўда, кожны па-свойму. Карацей, Міндоўга забілі ў яго ж спальні, па дарозе з Арды дадому памёр (можа, і ад татарскай атруты) маладжавы яшчэ Аляксандр (Неўскі), а ў сябе дома “впал в
болесть велнку, в ней же н сконца жнвот свой” Даніла Галіцкі — гэта значыць памёр, дакананы татарскім прыніжэннем.
Адыход гэтых яркіх асобаў азначаў не толькі тое, што да ўлады прыходзіць новае, больш маладое пакаленне, без іх шмат што пачало мяняцца, складвацца па-іншаму. У Залессі заверхаводзілі Аляксандравы браты, а хутка пасля іх і сыны, цалкам спаўняючы татарскую волю, ад чаго Уладзіміра-Суздальская Русь надоўга падпала пад ардынскае рабства; Данілаву вотчыну падзялілі брат Васілька і сыны, прытым, што было вельмі спрыяльна для Навагародка, Войшалкаваму швагру Шварну дасталося самае ганаровае — Галіч і Холм, а старэйшаму Данілаваму сыну, Льву, што, як і бацька, тачыў зубы на Навагародак, далі ўсяго толькі малавядомы тады Львоў.
А што ж адбылося ў Літве і Жамойці? А тое, што і задумалі Усяслаў з Войшалкам. “...почаша думатн конюсн Мнндовговн, 4 паробцн, како бы лзе нм убнтн Треняту; оному же ндуту до мовннцн мыться, онн же, усмотревше собе веремя таково, убнша Треняту; н тако бысть конець убнтья Тренятнна”.
Старая, як свет, гісторыя: змовы і забойствы! Што да Траняты, дык для яго гэта была адплата — тое, што і запісалі летапісцы. Але ў Транятавай ранняй і гвалтоўнай смерці была не толькі справядлівая кара яму, было яшчэ і іншае, большае, што раптоўна змяніла сітуацыю ў гэтым краі. А пачалася яна, новая сітуацыя, з таго, што знік самы хіжы і грозны Войшалкаў сапернік і непрыяцель, а з ім знікла і пагроза міжусобнай вайны — гэта значыць пагроза вялікіх ахвяр і страт. Каб яны, крывавая сеча, а з ёю і рэзрух, здарыліся, то гэта толькі ўзрадавала б самых сквапных захопнікаў славянскіх зямель — крыжакоў і Арду. Ды падзеі пайшлі ў варунках новай сітуацыі, а яна дала новыя, яшчэ большыя шанцы для Навагародка.
Як толькі Усяслаў уведаў, што Траняты ўжо няма, тут жа паслаў ганца на поўдзень, да Войшалка: вяртайся, шлях табе адкрыты, рабі тое, што трэба! Цяпер час твой! Спаўняй запавет навагародскага князя Ізяслава!
Войшалк не проста туляўся ці гасцяваў воддаль: ён перамовіўся з пінска-тураўскімі князямі (тыя, даўнія прыхільнікі, сабралі для яго полк спраўных вояў), а пасля, як і задумвалася, з’ездзіў у Холм, каб сустрэцца з Данілавымі спадчыннікамі.
Тыя, яшчэ добра помнячы Раманава знікненне ў Навагародку, спаткалі яго не зусім прыхільна. Паколькі гэта не магло быць навіной, дык пра ўсё падумалі загадзя, і Войшалк здолеў патушыць недавер. Hi галіцка-валынскія князі, ні летапісцы яго не разгадалі.
Войшалк не таіўся, што прыехаў збіраць сілы, каб асадзіць Траняту і мацней падуладзіць Літву Навагародку, і спакусіў паўднёвых князёў: вы даўно хацелі выйсці ажно да Варажскага мора, да меж Ноўгарада і Пскова, дык давайце цяпер зробім гэта разам! Ён “сам”,
“па добрай волі” пачаў прасіць: запынім нарэшце нашы зацяжныя крывавыя спрэчкі, а каб вы паверылі мне, дык я “згодзен” пайсці на такое, на што дагэтуль Навагародак не ішоў. Ён “нарекл бяшеть Васнлка акн отца себе н господнна” — прызнаў сябе Васількавым васалам, што таму вельмі палесціла: такога ад гордага Навагародка не мог дабіцца і старэйшы брат, Даніла!
Спакусіўшы Васільку, Войшалк здолеў калі не пасварыць, дык змусіць надзьмуцца адзін на аднаго Данілавых сыноў: запрасіў княжыць у Навагародку і заваёўваць літоўска-балцкія землі не “отца н господнна” Васільку з Бярэсця, не Льва са Львова, не Мсціслава з Луцка, а дружнага яму Шварна, які, паўторым, не меў дзяцей, дык без іх галіцка-валынскае ўладаранне тут не магло зацягнуцца. Усцешаны Шварн пачаў збіраць дружыны ў паход. Сіла таго, як і дзядзькі ды братоў, цяпер была невялікая, падмога слабая, але выйгрыш быў у іншым, болыпым: галічане і валынцы не павінны насцярожыцца тым, што цяпер хоча рабіць Навагародак, дык і не павінны навесці сюды татараў.
Адным словам, Войшалк “пойде с Пнняны к Новугороду, н оттоле поя co собою Новгородце н пойде в Лнтву княжнть; Лнтва же вся прняша н с радостью, своего господнннча”. Гэтым самым Войшалк у адзін міг аднавіў Навагародска-Літоўскае гаспадарства.
Як і дамовіліся, у Навагародак прыбыў Шварн са сваёй і дзядзькавай дружынаю, “н вндев Воншелк помочь Шварнову н Васнлкову отца своего, н рад бысть велмн, н нача прнстранватнся н понде в снле тяжьце н нача городы нматн во Дявельтве н в Налыцанех”. Насуперак сваёй волі галічане-валынцы самі пачалі мацаваць саперніка свайго, Навагародак. Як і Войшалка, які на словах быў Васількавым намеснікам тут, а на самай справе — вялікім князем адноўленай і пашыранай дзяржавы. Адзін з тых, хто мог падставіць яму нагу, былы нальшанскі князь Даўмонт, асцерагаючыся кары за забойства Міндоўга, даў лататы ў Пскоў, дзе яго з радасцю абралі князем і пачалі спажываць ягоную хцівасць да Літвы. Суседнія летапісцы зробяць з Даўмонта святога, але гэты наваяўлены святы шмат праліў крыві на сваёй былой зямлі ў згрызоце прагі не толькі вярнуцца сюды, але і тут заўладарыць.
Канечне, Войшалк “поча ворогн свое нзбнватн”, такіх, як той жа Даўмонт, але няма ніякіх звестак, як некаторыя тадьі і пазней панапісвалі, што ён, Войшалк, быў такі крыважэрны, што, не забіўшы за дзень чалавека, не мог сесці есці. Ён з рознымі паступаў па-рознаму. Скажам, за вернасць Гердзеню аддзячыў — сам павёз таго ў Полацк. Палачане, якія нядаўна намерваліся абагнаць Навагародак, але гэтак бясслаўна схібілі і пралічыліся, не схапілі ў рукі зброю, не толькі ўзялі да сябе на княжанне Гердзеня, але і прызналі вяршэнства Навагародка і Войшалка. Ім, палачанам, спрадвеку вольналюбівым, непакорным, цяжка было схіліць галаву перад мала-
дым, але дзёрзкім сапернікам, ды прыйдзе час, і яны самі ўбачаць: тая пакора іхняя варта пахвалы. 3 ёю ядналіся ў адну дзяржаву крывіцка-дрыгавіцка-літоўскія і іншыя землі.
Пасля Полацка Навагародак пільней зірнуў на Яцвязію — на той блізкі край, што рвалі на кавалкі Галіч-Валынь, Мазовія з Куявіяй і Ордэн. I Яцвязія ўсцешылася ад такой увагі. Па першым жа знаку ў Навагародак прыбыў з Дайновы князь Трайдзень і прызнаў сябе навагародскім васалам. Навагародскім васалам стаў і жамойцкі князь.
3 новаю надзеяй на амацнелы Навагародак і на Войшалка зірнулі земгалы, селы, упійцы, прусы, што знемагалі ад крыжацкай навалы і гэтак спадзяваліся раней на Міндоўга. Ды Навагародак яшчэ не мог рушыць на Ордэн: хоць так хутка і, галоўнае, амаль без баёў была сабраная пад ягоным крылом вялікая дзяржава, але цяпер патрэбен быў найперш працяглы мірны час, каб злучаныя землі згуртаваць, зрабіць адным цэлым, бо іначай усё ўміг магло і распасціся. I яшчэ была адна загвоздка. Канечне, трэба было прадоўжыць тое, што меўся зрабіць Міндоўг (скінуць крыжакоў у Варажскае мора), але ж нікому не было вялікім сакрэтам і тое, што той жа Міндоўг жадаў сам пашырыць сваю дзяржаву, сваю ўладу да той вялікай вады. Дык хіба мог быць супраць гэтага Навагародак? Канечне, не. Але гэта азначала зацяжную вайну: спачатку — з крыжакамі, за якімі стаяў рымскі Папа, за якога былі лепшыя рыцары еўрапейскіх краін, потым — з усімі прыморскімі плямёнамі. Можа, такой вайны рана-позна не пазбегчы, але пакуль што, паразважылі ў Навагародку, яе трэба ўнікнуць. Таму на Радзе рашылі: трэба мір і мір, з Ордэнам таксама. Дзеля гэтага вярнулі яму захопленых Міндоўгам у палон рыцараў і паслалі ў Рыгу да вялікага магістра пасольства, каб заключыць там жыццёва мусовую мірную дамову. А вось каб памагчы Яцвязіі і ажывіць там інтарэс да Трайдзеня (зразумела, з далёкім разлікам!), Войшалк і Шварн пайшлі ў паход на аднаго са сквапнікаў на Яцвязію — на Мазовію. Пасля пабіты мазавецкі князь будзе выгаворваць Шварну, сваяку: я разумею, чаму і чаго зноў прыходзіла сюды Літва, а вось ты, ты, Шварн?!! Ты што — навагародска-літоўскі служака?!!
Раздзел пяты
1
За сваё ўжо не кароткае жыццё — а пражыта ды не проста праіснавана, а выцерплена (праўда, не толькі ў малых і вялікіх бедах, але і ў вялікай радасці) пад семдзесят гадоў — Усяслаў аспакайнеў,
калі раджаюць нават родныя і блізкія, дарагія жанчыны (некалі, гадоў за сорак таму раджала дачку, Звеніславу, яго першая жонка, пасля падарыла іхняму роду двух сыноў і трох дачок Звеніслава, амаль услед за дачкой абагаціла радню на тры сыны і дзве дачкі яго другая жонка, Любка, урэшце старэйшы Звеніславін сын зрабіў яго прадзедам), а вось Любка сперажывалася; разам са сваццяй, Бяляніхай, днявала і начавала каля нявесткі-парадзіхі, дачкі Бяляна-нябожчыка і жонкі іхняга першынца, Баяра, якому ўжо ішоў дваццаць другі год. Адно, да чаго так і не прывык Усяслаў, дык гэта да адчайнага жаночага крыку і ляманту. Таму сталая ўжо гадамі Любка проста выпхнула яго, мужчыну, у плечы з палаца на двор, як і сына: “Ідзіце-ідзіце, вам, мужчынам, не трэба гэтага ні бачыць, ні чуць!”
Зразумела, Усяслаў выйшаў з усмешкай, а бледнатвары Баяр быў разгублены, дык ён, бацька, абняў рослага, як і сам, плячыстага, русявага сына: “He бойся. Усё будзе добра. Выбачай, што такое скажу, але маці твая праўду гаворыць: калі мужчына гэта будзе бачыць і чуць, дык будзе потым асцерагацца ў гарачым. А гэта значыць, што паменее дзяцей. А што да жаночага енку, дык гэта іх такая доля: пачынаць у асалодзе, а нараджаць у болю. Таму маці так самааддана любяць сваіх дзяцей, гатовы кожнаму, нават самому Яму,— паказаў пальцам увысь,— за іх выдраць вочы. Ідзі ў сваю сотню і спаўняй сваё, a то, калі што будзе не так, казаў ужо і кажу, не пагляджу, што сын, падсыплю на арэхі!”
Адштурхнуў Баяра і пайшоў у княскую грыдніцу. Калі туды праз гадзіны дзве, пад вечар, зазірнуў яго пакаёвы, зразумеў: адбылося. Выйшаў.
— Ну што? — запытаў.
— Хлопчык. Яшчэ аднаго ўнука маеш, баярын.
Усяслаў хораша ўсцешыўся:
— Сёння ўвечар дай усім столькі медавухі, колькі хто здолее выпіць. Але назаўтра ўсім як лук быць на нагах!
Калі ўжо вечарам Усяслаў вярнуўся дадому, як ён і дазволіў — слугі ўжо апаражнілі не адну конаўку моцнага пітва, гаманілі, дурэлі і спявалі,— адразу зазірнуў у дзяціны пакой, цяпер ярка асветлены свечкамі. Вакол калыскі на ножках-дужках (у ёй раслі яго дочкі) стоўпіліся кругам усхваляваны Баяр, Бяляніха-свацця,3веніслава, Любка, пакаёўкі і кухарка. Пачуўшы яго крокі, расступіліся перад ім, галоўным гаспадаром і старшынёй славутага навагародскага баярскага роду.
— Ну пакажыце тое, на што здольныя маладыя! — пагарэзаваў.
— Ды не меншыя майстры, чым мы,— пацешылася Бяляніха, якая ўжо крыху акрыяла ад пагібелі любімага мужа, а цяпер радая за дачку.
Дзіця было загорнутае ў коўдрачку, дык бачыўся толькі яго маленькі тварык — як і ў кожнага немаўляці, яшчэ чырваністы, азызлаваты, не асвежаны сонечным святлом і ветрам.
Бачачы, што за ім пільна назірае Баяр, Усяслаў, як і трэба, не пахваліў малое, а пакпіў, як некалі і з Любкі, даводзячы тую да слёз:
— Здаецца, адно вока шэрае, а другое блакітнае.
Кпін бяскрыўдны, але Баяр, хоць вочкі ягонага сына-першынца былі заплюшчаныя і Усяслаў ніяк не мог убачыць іх колеру, сумеўся, збянтэжана перавёў позірк на маці і на цешчу.
— Ды не слухай ты бацьку,— па-даросламу спакойна супакоіла сына Любка.— Ён жартуе. Хлопчык як хлопчык. Усё ў яго на месцы, моцненькі.
— Значыць, будзе добры навагародскі вой,— шчыра парадаваўся Усяслаў.
— Вось што найперш у яго, у ваяводы, у галаве! — не дакорліва, але ўсё ж скрушліва ўздыхнула Любка.— Ажно сэрца сціскаецца такое чуць! Для некага дзіцятка — сын, унук, а для некага — вой!
— Так было, ёсць і будзе, свацейка дарагая,— абняла Любку Бяляніха.— Усе здаровыя сыны, унукі — для воінства, абароны Бацькаўшчыны, а дочкі і ўнучкі — воям у жонкі! Ці і ва ўдовы!
I не вытрывала, усхліпнула — канечне ж, падумаўшы пра свайго Бяляна і пра сваю жаночую долю.
Усяслаў прыхіліў Бяляніху да сябе:
— Парадуемся і за твайго Бяляна, свацця.
Яна прытулілася, цмокнула ў шчаку:
— Парадуемся, дарагі ты наш і слаўны.
— Віншую, бабуля,— Усяслаў падаўся да Любкі, абняў і пацалаваў яе. У вусны. Любка сумелася і зачырванелася ад гэтага яшчэ новага для яе паняцця — “бабуля”. Яна даўно ўжо была не дзяўчо, калі першы раз аддалася яму, засумаванаму па жанчыне, упадабаная ім, але палала яшчэ агнём у пасцелі і, здаецца, з пасталеннем усё больш пяшчотна і пачуццёва. Ды вось, бач, бабуля ўжо!
— I я цябе віншую,— адказала яна.— На цябе дзіцятка падобнае. У ваш род пайшло. Будзе трывалісты як дуб. Як бацька і дзед.
Ад таго, што заявіўся на свет яшчэ адзін нашчадак мужчынскага роду, Усяславу прыемна і радасна зацяплілася на душы. Але заадно стала неяк калі не сумнавата, дык засмучана ад усё ж такога кароткага чалавечага веку: да слова, ён добра помніў той час, калі нарадзілася свацця, Бяляніха, гуляў на яе хрэсьбінах, яшчэ лепш запомніў, калі і як заявілася на свет малодшая за Бяляніху Звеніслава, што да Любкі, дык маладзей і за Звеніславу, але ўсе яны так хутка з дзяцей сталі дзяўчатамі, з дзяўчат — жанчынамі, абсыпа-
ліся дзецьмі, пасталелі і пачалі ўжо старэць. Бялянісе — пад пяцьдзесят, Звеніславе — крыху менш, а Любцы пераваліла за сорак. Усе ўжо ўмудроныя жыццём, бабулі. Ён жа — прадзед ужо, і яму вунь колькі набегла! I агледзецца не паспеў, калі, лічы, пражыў сзой век! Адно, што трымае яго ў сіле, дык гэта моцны корань ягонага роду. Іншыя мужчыны ў яго гады ўжо трухлявыя грыбы, а ён яшчэ сам ускоквае на каня.
Пасля вясёлай вячэры, калі гасцявая радня разышлася і Усяслаў з Любкаю апынуліся ў пасцелі, яна заўздыхала:
— Каб ты ведаў, як я сперажывалася! Велмі цяжкія былі роды. Ледзь-ледзь дзіця выбавілі.
— Дзякуй Богу, усё добра,— адказаў ён.— Усе радыя і шчаслівыя.
— Дзякуй Богу.
— I табе дзякуй,— прамовіў шчасліва.
— А мне за што? — здзівілася.
— Ты дала жыццё Баяру.
— Гэта ты даў. Я толькі вынасіла твой дар.
— Малайчына ты! — пахваліў.— Такіх сыноў-асілкаў падарыла. Такіх дачок-красунь!
— Ты хваліш нашых сыноў? Ты ж да іх такі строгі, нават суровы. Песціш толькі Любку і Прадславу.
— Ты так лічыш?
— А хіба няпраўду гавару? Ты ж мне не велмі дазваляеш прылашчыць сыноў?
—Я не забараняў і не забараняю іх прылашчваць, мая забарона іх залашчваць. I, паглядзі, якія не матчыныя пестуны, а мужчыны, воі! Баяр — ужо сотнік, Усяслаў — дзесятнік і Алег ужо нароўні са сталымі дружыннікамі! Hi табе, ні мне не сорамна за нашых малойцаў. I ты, кажу, малайчына. Стары ўжо, слабы, але не магу нарадавацца табой, краса мая ненаглядная. Багаты наш край на красунь, а ты з красуняў красуня!
— Багаты наш край на дужых людзей, а ты з дужцоў дужэц! — пахваліла і яна яго.— Я яшчэ не ведаю ні ў чым тваёй слабасці.
— Падхвальваеш, каб не апускаў нос?
— Скажы яшчэ, што зазіраю на маладых мужчын?!
— А хіба не вабіць зазірнуць на малойцаў ці статных аднагодкаў?
— Кажаш, што стары, гэта значыць мудры, а сам не супраць папікнуць па-маладому.
— У маладых — маладое, часамі дурное, а ў нас, старых, іншае. Мы яшчэ больш за маладых перажываем, калі наша маладзейшая жонка-любка зірне на маладзейшага. Так было, ёсць і будзе.
— Але за гэта ты не маеш права мяне дакараць. Я, як жыла, так і жыву дзеля цябе і нашых дзяцей. Хай сабе як тая квахтуха, ды ў гэтым маё вялікае шчасце. А што да маёй маладой жаночай гарачыні, любасці, дык я ўжо аддала іх табе.
— He зусім праўду кажаш,— пагарэзаваў.— Ты яшчэ не ахаладнела целам, можаш і ўмееш ускідвацца агнём.
— Дзед, прадзед, а такое яшчэ гаворыш! Каб хто такое пачуў!
— А такое не павінен чуць ні адзін старонні. Гэта ўсё толькі для нас дваіх!
Любка заціхла: Усяславава моцная рука звыкла нырнула пад яе кашулю, пайшла гуляць па жончыным у апошнія гады папаўнелым, трошкі ўжо цяжкаватым, але ўсё роўна вабным, спакусным целе, як і раней, адно прамінаючы, а на іншым затрымліваючыся. Апошняе — на буйных, ужо не зусім тугіх і стромкіх, але па-ранейшаму непаўторных для мужчынскага поклічу грудзях. А калі ён моцна пацалаваў яе ў цёплыя, слодычныя вусны, то яна па ім, гэтым пацалунку, адчула ягоны намер.
— Я стамілася,— пасля паспрабавала ўхіліцца ад новых ласак.
— Ты была з мужчынам, з дзедам і нават з прадзедам,— разышоўся.— Я ж ведаў дзяўчыну, жанчыну, але ніколі не меў нічога з бабуляй! Пакажы, якая ты цяпер!
— Ох, дзед-прадзед! Табе яшчэ зусім не бабуля патрэбная!
Немалады, ён ужо не мог такое, на што быў здольны яшчэ гадоў дзесяць таму, але пачуццё, адчуванне, упаенне блізкасцю з жанчынаю па-былому былі захапляльныя і чароўныя, нібы гімн жыццю...
...Як звычайна бывае, уцешаная каханнем Любка хутка заснула на яго руцэ (прызнавалася: доўга не магла нават заплюшчыць вачэй, варочалася з боку на бок, думала-раздумвала, трывожылася, адчайвалася, калі клалася спаць адна, а ён з сынамі быў у паходзе). Ён жа, як часта здараецца, не змог адразу ж пайсці ў сон — наадварот, розум праясніўся, думкі абудзіліся і ажылі.
Хоць цяпер на целе і на душы было лёгка, але чамусьці, як ніколі раней, падумалася пра свой узрост. Бадай, як ніколі, здзівіўся і нават адчуў страх, што яму ўжо столькі гадоў, што жыццёвыя ягоныя сілы вычэрпваюцца і што недзе паблізу падпільноўвае яго Яна, каб зваліць, як, бывае, вялікая бура валіць агромністы і моцны адзінокі дуб у полі. Яна, тая, што з касой, неміласэрная, але справядлівая да ўсіх — як да князёў, баяр, так і да простых смердаў. 3 узростам пачынаеш разумець гэта ўсё лепш і лепш, рыхтавацца да той апошняй сустрэчы, хоць змірыцца з такім нялёгка.
Усяслаў прывыкаў да гэтага, часамі, найперш удзень пры розных клопатах, быў спакойны, а вось у іншыя часіны, уночы, жахаўся ад таго, што і ён памрэ, пакіне гэты грэшны, але любы свет,
знікне, можа, і назаўсёды і для ўсіх з чалавечай памяці. Нібы не жыў, нібы столькі не стараўся для Навагародка. I тады зусім не суцяшала, што ён тут не першы і не апошні, што ўжо столькі — ды якіх людзей! — пайшло туды, на той свет: спачатку па іх гаравалі, плакалі, не ведалі, як без іх жыць, а пасля пакрыху забываліся — прыходзілі новыя людзі і жылі са сваімі турботамі, радасцямі і бядою. Вось і ён, Усяслаў, страціў бацькоў, першую жонку, пасля адышлі князі Ізяслаў, Даўспрунк, Эдзівід, Булевічы, Выкінт, Міндоўг, Таўцівіл, Транята, Даніла і яго сын Раман, княгіня Ганна, баяры Расціслаў, Раксана і Бялян, нянька яго дзяцей і пакаёўка Марыля, Любчыныя бацькі... А колькі палегла знаёмых, сяброў і непрыяцеляў на полі бою!.. Ён, Усяслаў, ацалеў, стаў адным састарэйшых сярод тутэйшага люду, стаміўся, падбіўся, але, можа, і зза таго, што ёсць побач гэтая простая, але мілая і дарагая жанчына, Любка, яшчэ не старэе і не слабее, хоча жыць і радавацца жыццю... Жыць, даваць жыць іншым, але...
Далей ён пачаў думаць пра тое, што трэба заўтра пра гэтае “але” пагаварыць з Войшалкам, дык пачаў разважаць, як будзе казаць яго, запаветнае...
2
— Пра воўка памоўка, а воўк тут,— усміхнуўся Войшалк, сустракаючы Усяслава ў сваёй палаце і падаючы руку.— Я збіраўся паслаць па цябе, аж ты тут сам.
— Што-небудзь здарылася? — занепакоіўся Усяслаў.
— He, баярын. Мне трэба з табой сур’ёзна пагаварыць.
— I я прыйшоў пагаварыць з табой пра сур’ёзнае.
— Што ж, мы з табой былі і ёсць сур’ёзныя людзі! — пажартаваў Войшалк, паводзячыся з ім па-ранейшаму пачціва, але ўжо з чалавечай сталасцю і княскай упэўненасцю.— Але напачатку дазволь павіншаваць цябе з яшчэ адным унукам!
— Дзякуй.
— Давай сядзем,— Войшалк паказаў рукой на стол, накрыты белым, з чырвонымі пеўнікамі абрусам. На стале — вазон з кветкамі.— Размова будзе не кароткая.— А калі селі аб^пал стала, усміхнуўся: — Чаю? Толькі што прывезенага з Холма?
Усміхнуўся невыпадкова: Усяслаў ніяк не мог прывыкнуць да новага напітку, што трэба піць гарачым. Гэты напой здаваўся яму завельмі горкім.
— He, ужо лепш конаўку медавухі.
Войшалк трасянуў званочкам, а калі паказаўся пакаёвы, сказаў
1 Чай у XIII ст. распаўсюдзіла мангольская арыстакратыя.
таму прынесці любімага Усяслававага пітва. Пакаёвы неўзабаве наліў поўны кубак госцю, гаспадару — зусім крыху.
— Дык хто пачне першы? — Войшалк сёння быў вясёлы, хоць па-ранейшаму апрануты ў строгую манаскую апратку.
— Давай я.
— Давай.
Прыгубіўшы смачнай медавухі, Усяслаў пачаў сваю надуманую казань:
— Думаў я, разважаў і надумаўся: дзякуй Богу, што ён так доўга трымае мяне на гэтым свеце, што даў мне жонку, дзяцей, унукаў, праўнука, што даў мне любоў да Навагародка і сілы яму паслужыць. Што мог, я ўжо ўсё зрабіў. Дзякуй Богу, ты — спакойны і мудры наш князь, уладарыш і мацуеш дзяржаву нашу хораша. Залессе пад капытамі мангольскіх коней і, здаецца, ужо надоўга, Галіч і Валынь таксама моцна ў мангольскім кулаку, да ўсяго раз’ядналіся, хоць яшчэ і брыкаюцца, хочуць захапіць Яцвязію і зноў заняволіць нас. Але гэта ўжо іхняя агонія. Лёс вызначыў табе сабраць у адно дрыгавіцкія, крывіцкія, яцвяжскія, літоўскія, жамойцкія землі, радзімічаў і стаць самадзержцам вялікай дзяржавы, дзе мае вяршэнства наша Русь. Хочацца каму ці не хочацца, але ёсць ужо яно, Вялікае княства Рускае, Літоўскае і Жамойцкае, і, веру, хутка ўсе гэта запішуць у сваіх скрыжалях! Мне вялікая радасць, што мы споўнілі наказ князя Ізяслава яшчэ пры маім жыцці, што якраз ты, наш выхаванец, вялікі князь. Мая вялікая надзея, што ты гэтае княства пашырыш і яшчэ больш умацуеш. Кажу ж, ты можаш стаць самадзержцам вялікай дзяржавы!
Калі Усяслаў замоўк, уважлівы Войшалк ужо не ўсміхнуўся, заклапоціўся:
— Куды ты хіліш? Хочаш сказаць, што перастаеш быць ваяводам?
— Якраз гэта, Войшаль.
— Захацеў пасядзець на печы ці гуляць “у войны” з унукамі?
— Пра тое, што ты, ужо мудры, цяпер справішся без мяне, я сказаў,— вёў сваё Усяслаў.— I штосьці во тут,— прыклаў руку да грудзіны,— яшчэ падказвае: не трэба цягнуць да той часіны, пакуль не зможаш уздзябурыцца.на каня, не ўгонішся за маладымі, не асадзіш на хаду скакуна і не разваліш адным ударам мяча ворага папалам! Ды і розум ужо не той. Значыць, трэба замена, трэба новы ваявода!
— Надумаўся! — здаецца, упершыню ў жыцці Войшалк папікнуў дзядзьку-выхавацеля,— Ды ты яшчэ не надта саступіш маладым, тым больш у розуме! Ды я яшчэ не такі прамудры, тым больш у ваенных клопатах! Я як ваявода проста не ўмею наладзіць бітву! Мая стыхія — дыпламатыя.
— Можа, і так усё гэта. Але, павер, Войшаль дарагі, я не абыякавы да ўлады і славы, гэта — смага і прага, часамі аж да зацямнення розуму. Ды, паўтару,— Усяслаў зноў прыклаў руку да грудзіны, а пасля вялікім пальцам стукнуў сябе па лобе,— штосьці мне проста шэпча: я пачаў заступаць дарогу маладым. Вось раптам нечакана памрэш—хто цябе спаўна заменіць? Дык пакуль маеш сілу і розум, саступі маладзейшаму, няхай ён гартуецца, расце ў палкаводца! Новы час патрабуе і іх, ваеначальнікаў, новых! Манголы і крыжакі змушаюць і мысліць, і ваяваць па-новаму. Я ж, калі трэба, магу быць дарадцам пры новым ваяводзе.
— Што ж,— Войшалк пацёр шырокі лоб.— Можа, і твая праўда. I каго раіш у свае заступнікі? Зяця? Васілька?
— Яго. Ён не схібіць.
— Згодны,— прамовіў Войшалк.— Але ніхто табе не дазволіць пакінуць войска, грэцца на прызбе на сонейку. Мала таго, што будзеш дарадцам пры ваяводзе. Станеш яшчэ дарадцам і пры вялікім князі. Як вызначаў, так і будзеш вызначаць ваенную стратэгію і тактыку, як ты добра кажаш, для Вялікага княства Рускага, Літоўскага і Жамойцкага, хоць яшчэ тую ж Жамойць трэба адстаяць ад тэўтонаў, узяць і не выпусціць яе з абдымку.
— Згодны,— Усяслаў паўтарыў тое слова, што нядаўна прамовіў Войшалк.
— А цяпер, дзядзька-пястун, настаўнік, вялікі ваенны дарадца, паслухай мяне пра мой новы дыпламатычны ход,— сказаў той.— Што ж, нам удалося зладзіць вялікую дзяржаву проста ўміг. Калі я не дурны, дык і мне душа, розум падказваюць: мала сабраць бочку! Трэба яшчэ і моцныя абручы! Значыць, нам трэба амацаваць нашую вялікую ўдачу. Для мяне цяпер выбар: можна ўмацоўвацца самому, каб стаць, як ты кажаш, самадзержцам, а можна дбаць пра яшчэ большае. Я рашыў, што мне трэба прынесці сябе ў ахвяру для яго, нашага большага. Маё амацаванне насцярожыць і крыжакоў, і Куявію, Мазовію, Малую ды Вялікую Польшчу, і Данілавага брата, Васільку, хоць я і “нарек его отцом н господнннчем”, і манголаў — усе яны разам ніяк не дадуць нам спакою, будуць уцягваць у войны, разбіваць нашу дзяржаву на кавалкі і заглытваць іх. Значыць, нам трэба спанявечыць самае небяспечнае: Васільку, Льва і Мсціслава. Яны то пасля Данілавай смерці ў агоніі, самі нас не адолеюць, але могуць навесці на нас татар. Яны пойдуць на саюз з самім чортам, абы збіць нас! Я іх добра ведаю! Асабліва з іх уладны, самалюбны, хіжы Леў! Ды калі яшчэ пасля бацькавай смерці яму дасталіся такія глухія ўдзелы!
— Прачуваю,— пахітаў галавою Усяслаў, ужо не жадаючы выпіць больш ні глытка,— зноў ідзеш у “манахі”, сватаеш сюды бяздзетнага Шварна! Стары Васілька будзе задаволены, а Леў з
Мсціславам — непрыяцелі і нам, і брату! Калі што якоё, калі той жа Леў нашле на нас татар, то няхай брат б’е брата! Твой жа цяпер “самы вялікі клопат” — ахрысціць Літву! Для Шварна! Для іх, Галіча і Валыні!
Войшалк зноў усміхнуўся:
— А кажаш, я мудры! Якая такая мудрасць, калі ты чытаеш мае мыслі!
— To я,— Усяслаў не адказаў усмешкаю.— Але будзе значна горш, калі твае мыслі прачытае, скажам, Леў...
— Што ж, я гатовы быць ахвяраю. Дзеля большага, дзеля патомнага часу. Гэта даражэй за маё жыццё. А ты праз Дануту і праз дружыны будзеш лёгка кіраваць Шварнам, якраз ты станеш тут самадзержцам.
— Я яму пра спачын, а ён мне яшчэ пра большае высільванне!
— Нідзе і нікуды нам не дзецца ад такога ходу, слаўны ваявода! Лепшага выйсця, здаецца, проста няма. Hi для мяне, ні для цябе, ні для роднай зямлі нашай. Калі мы хочам быць! Самі сабе гаспадары! I цяпер, і праз стагоддзі! Але гэта яшчэ не ўсё. Нам з табой трэба зазірнуць далёка...
Усяслаў напружыўся.
— Ты будзеш берагчы Шварна, а ён будзе берагчы цябе,— сказаў Войшалк.— Ніхто не можа ведаць, колькі такое будзе цягнуцца. Можа, мала. Можа, і доўга. Але калі не стане і мяне, і Шварна, то трэба будзе шукаць новага вялікага князя. Значыць, у глыбокай тайне гэта трэба рабіць загадзя. Ужо сёння. Вось і пачынай весці перамовы з нашым новым сябрам...
Новы сябра — гэта адзін з яцвяжскіх князёў, Трайдзень з Дайновы, з якім было добрае паразуменне. За Трайдзенем — Яцвязія. Запросіны яго ў Навагародак — яе далучэнне. Без вайны, без бою. А яшчэ Трайдзень — гэта адпор, націск на Галіч і Валынь, на Мазовію і на Ордэн. Тое, што і трэба для Навагародка.
— Запрасі, баярын, яго на ўнукавы хрэсьбіны...
— Запрашу,— не мог не згадзіцца Усяслаў.
— Вось і добра,— Войшалк паклаў слабую бледную руку на вялікую і загарэлую Усяслававу.— А тое, што ўмеем чытаць думкі адзін аднаго, слаўна. Два вокі, а зрок адзін!
3
На сціплую вячэру да Войшалка, дзе быў ужо Усяслаў, зайшлі Шварн і Данута.
Госці, муж і жонка, князь і княгіня з далёкага паўднёвага Холма, былой Данілавай сталіцы, былі амаль аднаго ўзросту, але розніліся: Шварн — высакаваты, танклявы, чорнавалосы, смуглявы, з
палавецкімі рысамі твару па матчынай радні, у любімым бацькавым адзенні (сінія шаравары, малінавая кашуля і сіняя безрукаўка), але не ў прыклад жорсткім бацьку і братам вясёлы па натуры, дабрадушны. Данута — сярэдняга росту, паўнацелая, русявая, у тутэйшай княжнінай апратцы, у зялёным, з пазалочанай вышыўкай сарафане, у простай кужэльнай чырвона-малінавай скіндачцы, канцы якой звісалі на спіну, як і маці, зажураная. Матчын, Ганнін, сум некалі быў з-за мужавых, Міндоўгавых, здрад, а Дануцін — ад таго, што ў іх са Шварнам не было дзяцей. Хоць яе ашлюбілі са Шварнам па навагародскім разліку, але яна хутка пакахала свайго добрага мужа, як і ён яе горача палюбіў. Але каб стаць моцнай і шчаслівай княскай сям’ёю, трэба і... дзеці, а іх Бог чамусьці не даваў. Hi свае, ні чужаземныя лекары, ні знахары не памагалі ў гэтым.
Хоць Шварн і Данута лічылі, што іх сюды Войшалк паклікаў дзеля таго, каб убачыць любімую сястру, але прыехалі, уважылі шчырага да іх сваяка і вялікага князя новай дзяржавы, да якой у Шварна (зразумела, Дануцін поспех!) не было такога непрымання, як у яго бацькі і братоў. Паколькі Войшалк нагаварыўся ўжо раней і са Шварнам, і з сястрою, дык цяпер, пасля першай конаўкі медавухі адразу адкрыўся:
— Паклікалі мы вас, швагра і сястра, не проста ў госці, а для важнай гутаркі.
Данута, што заўсёды пазірала на брата з любасцю, здзівілася, a Шварн зацікавіўся: што такое надумалі тут, у Навагародку?
— Намецілі некуды новы паход? — усміхнуўся.— Трэба мая падмога?
— He,— усміхнуўся і Войпіалк.— Мы намецілі новую ролю табе...
— Пасля міру з ляхамі я вам больш непатрэбны? — усмешка знікла з Шварнавага твару.
— Наадварот,— Войшалк не пераставаў усміхацца.— Патрэбен яшчэ больш. Ты можаш зрабіць такое, чаго ніколі і ніяк не зраблю я!
— Войшаль,— умяшалася ў гаворку Данута,— не гавары загадкамі ды прымаўкамі, кажы тое, пра што надумалі з баярынам Усяславам, ясна!
— А яснасць такая: пераязджайце сюды стала і станавіцеся вялікім князем і вялікай княгіняю Вялікага княства Рускага і Літоўскага,—• непарушна адказаў той.
— А ты? — яшчэ большае здзіўленне вырвалася ў Дануты.— Табе ж тут нішто не пагражае! Больш! Ты тут поплеч з баярынам Усяславам уладны і любімы! У цябе ж болей зямель, моцы, чым было ў нашага бацькі!
— Хто-хто, а ты, сястра, добра ведаеш: па натуры я не ўладар, не палкаводзец,— хітры Войшалк на гэты раз не ўсё сказаў і любімай Дануце.— Я хацеў і хачу служыць Богу, ахрысціць літоўскія і іншыя язычніцкія землі, дзеля чаго мне трэба адмовіцца ад зямной улады і мітусні. Ды “согрешнл есмь много перед богом н человекы”. А калі вяртаюся ў манастыр, дык не магу не падумаць пра вартага пераемніка.
—А даверыў бы якраз Шварну, каб у нас былі дзеці, спадчыннікі на навагародскі пасад? — цяпер, любячы мужа, Данута запытала ў брата пра тое, чаго раней не магла запытаць, ненавідзячы і Данілу, і ўсіх яго сыноў, за аднаго з якіх яе па прымусе аддавалі замуж.
— Я, сястра, шчыра зычу, каб у вас былі дзеці,— Войшалк застаўся стрыманы.— Буду маліцца і за гэта.
— А навагародцы прымуць яшчэ аднаго князя з галіцка-валынскай зямлі?
— Цябе, сястра, любім мы, Усяслаў і я. Цябе любіць і нават велмі Навагародак. Праз нас, цябе зашануе, палюбіць ён і Шварна. Праўда, за добрыя ўчынкі. А пачаць Шварну трэба з таго, каб адразу ж пасля прысягі скінуць свае вялікія шаравары і ўвабрацца ў нашы парты,— закончыў з жартам і, канечне ж, з глыбокім намёкам.
— А вы падумалі пра старэйшага, пра Льва? — паколькі Шварн уражана маўчаў, за яго гаварыла Данута.— Ён ніколі не змірыцца, што з ім так не палічыліся.
— Мы лічым, робім тое, што трэба не некаму, а нам. Таму і раім Шварну і табе: не варта вам быць васаламі Васількі, а праз таго татарскімі паслугачамі і даннікамі, перабірайцеся сюды і будзьце вольнымі ўладарамі вольнай дзяржавы. А для гэтага, канечне, прыйдзецца паслужыць яе інтарэсам.
— Але гэта, Войшаль, сварка з дзядзькам, са Львом і Мсціславам,— зусім не радасна падаў голас Шварн.
— Быў мне Васілька за бацьку, няхай і табе застаецца такім, a Льва і Мсціслава павінен прыструніць.
— А хан Менгу-Цімур і цемнік Нагай? He прасіць у іх дазволу на выхад з-пад іхняй улады?
— Наадварот, тыя павінны задаволіцца, што сынавец іхняга данніка будзе ўладарыць тут.
— Алетады Менгу-Цімур запатрабуе, каб плацілі даніну яму і вы!
— А вось гэтага не трэба дапусціць.
— Значыць, тады — вайна! I, канечне ж, і з дзядзькам ды братамі!
— Што ж, выбірай: быць пад’ярэмным альбо самадзержцам!
— He здолею я самадзержнічаць,— апусціў галаву Шварн.
— Хрыстос якраз у твае гады стварыў вялікае вучэнне,— уступіў у гутарку Усяслаў,— дык чаму ты не можаш падоўжыць тое, што пачалі мы з Войшалем?
— У сябе дома я ардынскі ільбегі, а тут буду ваш. Ды, кажу ж, баюся. Нават Раманавай долі.
— Няўжо, князь, не адчуваеш розніцы? — прадоўжыў Усяслаў.— Рамана гвалтам прыслаў сюды твой бацька, а цябе мы запрашаем самі.— Ды паколькі Даўмонт са Пскова адмовіўся прыслаць нам манахаў, каб іменна Войшаль, а не ён хрысціў Літву, дык Войшаль ідзе зноў да вас і зноў як закладнік. А яшчэ мы будзем берагчы цябе, як толькі што ты чуў, з-за любімай намі Дануты. A што да татар, дык ад іх пагроза нам і без цябе, і з табою. Хоць, можа, яны не велмі зважаюць на нас, звысоку глядзяць як на нейкі невялікі балотна-лясны астравок, ад чаго ім малая карысць.
— He ідзі туды, да нас,— Шварн падняў вочы на Войшалка — Нічога добрага там цябе не чакае. Хто-хто, а я добра ведаю братоў сваіх. Калі яшчэ Мсціслаў зможа змірыцца, што я туг, то Леў — ніколі. Ён чакае не дачакаецца дзядзькавай смерці, каб узяць у свае рукі вяршэнства і прадоўжыць бацькаў рэй. Так і быць, рашуся застацца тут і спаўняць вашу волю, але, Войшаль, прашу: застанься тут, я сам паспрабую падшукаць і прывезці сюды манахаў.
— Мне тут, дарагі швагра, заставацца аніяк няможна,— адказаў Войшалк.— А за тое, што згадзіўся паслужыць нашай, крывіцка-дрыгавіцка-літоўскай Русі, дзякуй табе вялікі. Буду маліцца і за тваё здароўе, і за тваё шчаслівае ўладарства.
“Шварно же не може умолнтн его, н тако нача княжнтн в Лнтве; а Воншелк нде до Угровьска в манастырь ко святому Даннлью, н взя на ся чернечькнн порты н поча жнтн в манастыре, тако река: “Се мн зде блнз мене сын мой Шварно, а другнй господнн мой отець князь Васнлко; а тема ся нму утешнватн”.
“Н в то веремя прнсла Лев к Васнлковн, тако река: “Хотел бых снятнся с тобою, абы туто н Воншелк был”. Васнлко же посла по Воншелка, страстное неделе, тако река: “Прнслал ко мне Лев, a быхомся снялн; а не бойся нмчего же”. Воншелк же бояшеться Лва н не хотяшеть ехатн: но поеха на Васнлковн руке, н прнеха на святой неделе в Володнмерь н ста в монастыре святаго Мнханла велнкого. Марколт же Немечнн зва к собе все князе на обед: Васнлка, Лва, Воншелка, н начаша обедатн н пнтн н веселнтнся; Васнлко же, напнвся, поеха спать, а Воншелк поеха до манастыря, вдеже стояшеть. Н посем Лев прнеха к нему в манастырь н поча молвнтн Воншелковн: “Куме! Напнемся”; н начаша пнтн. Дьявол же ясконе не хотя добра человечьскому роду, н вложн во сердце Лвовн, убн Воншелка завнстью, оже бяшеть дал землю Лнтовьскую брату его
Шварновн, н так бысть конець убнтья его; спрятавше тело его н положнша во церквн святаго Мнханла велнкого . Княжашю же по Воншелке Шварновн в Лнтовьской землн, княжйв лет не много й тако преставйся, й положйшэ тело его во церквй святой Богородйце, 6лйз гроба огня”.
Хоць Леў не толькі подла забіў манаха і кума, але яшчэ не менш нізка ўпотай схаваў цела нябожчыка, у Навагародку ўсё ж хутка ўведалі пра смерць свайго любімца. Жалоба была шчырая, доўгая і цяжкая. Сястра, Данута, застаўшыся адзінай жывой галінкаю на мёртвым Міндоўгавым дрэве, была няўцешная, заходзілася ад плачу; Усяслаў замкнуўся ў сабе, калі і выходзіў на людзі, дык толькі для таго, каб неяк суцешыць Дануту; перажываў і Шварн, паслаўшы брату гнеўны ліст; Леў маўчаў; Васілька і Мсціслаў прыслалі свае спачуванні.
Войшалкава пагібель запыніла Шварнавы ваганні і сумненні, і ён, калі даведаўся, што Леў не толькі не каецца, не просіць даравання, але, наадварот, яшчэ болей уз’юрыўся, ідзе сюды з сілаю,— дык вось ён, Шварн, выйшаў з палком насустрач і на рацэ Ясельдзе ўшчэнт разбіў братаву дружыну, а самога таго ледзь не захапіў у палон, жадаючы аддаць забойцу на навагародскі суд.
Але лёс не пазычлівіў Шварну: ён “княжйв же лет не много й тако преставчся”. Паколькі летапісец напісаў пра гэта без дакору Навагародку, можна лічыць, што Шварна не забілі і не атруцілі, ён хутчэй за ўсё памёр сваёй смерцю. Можа, і ад якога-небудзь няшчаснага выпадку.
Шварна годна пахавалі “во церквй святой Богородйце, 6лйз гроба огня”, а Навагародку патрэбен быў новы вялікі князь. На гэты раз нават і не заікнуліся, каб зноў прызнаць “за отца й господйна” Васільку і запрасіць сюды княжыць кагр з яго пляменнікаў, Льва ці Мсціслава, аб’явілі іхні род праклятым . Як і задумалі раней, у Навагародак прыбыў жаданы князь — амаль Войшалкаў аднагодак, ужо не зусім малады, але яшчэ і не стары чалавек гадоў пад сорак пяць, ужо не дрыгавіцкага і не літоўскага, а славяна-яцвяжскага роду, мужны, смелы, загартаваны ў баях палкаводзец.
“В лето 6778(1270). Нача княжйтй в Лйтве оканьный й безаконьный, проклятый, немнлоставый Тройден, его же безаконья не
' Ад аўтара-сведкі: У 1986 годзе ў в. Лаўрышава Шчорсаўскага с/с Навагрудскага р-на вышэйшыя іерархі праваслаўя Беларусі каля Успенскай царквы, што некалі бьіла ўніяцкай, асвячалі помнік. На ім — выява старога святога, надпіс на стараславянскай мове. Ніхто са святароў, нават словам не абмовіліся, што гэта помнік не проста яшчэ аднаму святому ў праваслаўі, а Войшлаку, які болей 700 гадоў таму быў адным з утваральнікаў Вялікага княства Літоўскага, буйнейшаму дзяржаўнаму дзеячу зямлі беларускай.
Крыху пазней род галіцка-валынскіх князёў вырадзіўся.
могохом псатн срама радн: так бо бяшеть безаконьннк, яко н Антнох Сурьскый, Нрод Ерусалнмьскый н Нерон Рнмьскый, н нна много злейша того безаконья чнняше”.
Ясна: Трайдзень быў “окаянный н беззаконный” для нябожчыка Данілы Галіцкага, для Васількі, Льва і Мсціслава, з якімі біўся на смерць, каб не дапусціць тых да Яцвязіі, а для Навагародка ён быў зусім іншы: ён прыйшоў сюды не толькі з баявой сілаю, але яшчэ і далучыў да маладой дзяржавы нямала яцвяжскіх зямель, маючы намер выбіць паўднёвых князёў з Бярэсця. Вось і дасталося яму за гэта ад суседскага летапісца. Як бачым, нашмат больш, чым нават Міндоўгу і Войшалку, якіх таксама не лічылі сябраміпрыяцелямі.
4
Як і некалькі гадоў таму, татары хутка рассунулі, рассеклі, a то і спалілі завалы дрэў на паўднёвых дарогах (гэтыя завалы, як і земляныя валы па межах, рабілі паселеныя тут бежанцы з Прусіі) і амаль услед за перасцерагальнымі сігналамі ахоўных атрадаў (сігналы — вогнішча, дым) заявіліся перад Навагародкам. Перад іхнім імклівым набегам не кожны жыхар змог не толькі звесці жывёлу і знесці воддаль хатні скарб, але і ўцячы з сям’ёю. Перадавыя татарскія атрады не вельмі зважалі на тое, што сустракалі на сваім шляху, імчалі і імчалі наперад, да багатага Навагародка, дзе можна добра паласавацца, а вось абозныя татарскія атрады, як і заўсёды, білізнішчалі непакорлівых, рабавалі, палілі, забіралі ў палон маладых мужчын і жанчын, дзяцей. Як і два гады таму, татар навёў сюды сын Данілы Галіцкага, Л^ў, усё яшчэ жадаючы скарыць і падпарадкаваць сабе Навагародак .
Вузкавокія, смуглявыя, з рэдзенькімі бародкамі і валасамі, заплеценымі ў косы, мангола-татары і іхнія барадатыя, цёмнатварыя мусульманскія спаможнікі на чале з ваяводам Мамшыным на палёт стралы акружылі з усіх бакоў навагародскую высокую крэпасць, сядзелі на конях у авеча-сабачых кажушках і каўпаках, цёплых доўгіх халатах, з лукамі, коп’ямі, з крывымі шаблямі і, як галоднае вараннё, прагна пазіралі сюды, на сцены, дзе з дзядзінца іх абаранялі дружыны (на вольным горадзе абаронцамі былі рамесныя і простыя людзі).
— He лезуць напралом, берагуць сябе,— тут, на сцяне ў дзядзінцы, пазіраючы на чужаземных коннікаў, сказаў Трайдзень — сярэдняга росту, шыракаплечы паглядны чалавек за пяцьдзесят га-
1 Гэтыя татарскія набегі гісторыкі пазначаюць 1274(1275), 1277(1278) гадамі.
доў у стальных і пазалочаных даспехах, пры мячы і кінжале, са шчытом на левым плечуку,— Чакаюць галіцка-валынскія дружыны, каб тых першымі пагнаць на штурм.
Усяслаў, хоць яму ўжо было добра за семдзесят, яшчэ, аднак, добра бачыў, хадзіў па насціле вакол сцяны і па татарскіх сцягах лічыў, колькі тут варожых соцень, тысяч ваяўнічых і жорсткіх захопнікаў, якім ужо скарылася не адна сотня крэпасцей. Яго старое ўжо сэрца білася трывожна, але роўна. Як і яго ўжо старая рука яшчэ моцна трымала меч.
Слухаючы занепакоенага, але разважлівага Трайдзеня, з якім здружыўся за апошнія гады (з ім і з яго братам Серпуціем, як і раней са Шварнам, да слова, некалькі разоў добра такі памалацілі Львовы дружыны), Усяслаў разважаў пра тое, як цяпер павядзецца той хмурны Леў. Мінулы раз той, настрашыўшы Менгу-Цімура амацнелым, небяспечным для Арды Трайдзенем, выпрасіў у мангольскага хана войска на чале з Ягурчыным, а таксама дружыны падлеглых татарам князёў Рамана Бранскага, Глеба Смаленскага і іншых задняпроўскіх князёў, а з імі, як раней рабіў яго бацька, змусіў ісці пінян і тураўчан, але сам ісці на Навагародак не спяшаўся, спрабуючы загрэбці жар чужымі рукамі. Ён не стаў чакаць саюзнікаў, каб усім разам рынуцца на Навагародак, пачаў рабаваць навагародскую зямлю. Татары раззлаваліся, бо самі праглі пажывіцца, смаленцы, бранцы і іншыя закрыўдавалі, а пінска-тураўскія ўвогуле марудзілі падыходзіць, як і раней, ухіляючыся падымаць зброю на навагародцаў — адным словам, Леў, паквапіўшыся на здабычу, сам сарваў той паход, што мог нанесці Навагародку смяртэльную рану. Навагародак не толькі ацалеў, але кааліцыйныя сілы пакінулі яго амаль без бою. Бітва адбылася толькі пад Магільнам, дзе запасныя навагародска-літоўскія дружыны разграмілі асобны татарскі атрад.
А што цяпер? Стаіць вунь процьма лютых драпежнікаў, але не спяшаюцца падстаўляцца пад стрэлы, каменне, вар і смалу, пад мячы і такія ж, як і ў іх, шаблі, чакаюць падбухторшчыка, каб якраз той палез першы на сцены. А ён, можа, зноў хоча, каб складалі галовы іншыя, а яму ўдалося б захаваць свае сілы?
Апошнія часы вельмі змянілася надвор’е: зімы сталі няўстойлівыя, мяккія, a то і дажджлівыя, а леты халодныя і сырыя. Сёлетняя зіма ўдалася амаль бясснежная, вясна — зацяжная і халодная, ад чаго доўга нішто не расло і не цвіло, не выляталі пчолы, лета таксама было неспрыяльнае, без звыклага цяпла, а калі яно, цяпло, выпадала, дык толькі ўдзень, а ночы былі халодныя, у нізінах ажно падмярзала вада.
Вось і цяпер ліло ды ліло. Ратуючыся ад макрэчы, знатныя татары паставілі воддаль шатры, а астатнія, чакаючы галічан-валын-
цаў, моклі, сумавалі-нылі, спрабавалі пад дубамі развесці агонь, варылі, а пасля сёрбалі поліўку з мукі і мяса, грызлі сухі сыр, a пасля напаўнялі прастору сваёй дзіўнай музыкай і сумнымі песнямі.
Са сцен дзядзінца пільна сачылі за імі як удзень, так і ўночы, чакаючы раптоўнага прыступу. Ужо назаўтра раніцай Трайдзень запытаў ва Усяслава:
— Ну што, вярхоўны дарадца, параіш? Мо зробім вылазку?
— А ці варта нам самім напрошвацца на бітву? — запытам адказаў ён.
— Але калі падыдзе Леў, нам будзе цяжэй. Лепш біць іх паасобку.
— Душа мая прачувае, што Леў зноў схітрыць. Калі ён тут пакладзе сваю сілу апошнюю, то хто ён будзе без яе? Палкаводзец без войска!
— Думаеш, не пабаіцца татарскага гневу?
— Ён, думаю, спадзяецца на іхнюю сквапнасць. А сябе будзе апраўдваць тым, што, бачыце, яго невялікія сілы запынілі перад Гарадзенам і Услонімам.
— Тады ён гуляе з агнём.
— А што яму застаецца рабіць?
— А калі ўсё ж заявіцца?
— Тады, вялікі князь, я кепскі твой ваенны дарадца за тое, што ўхіліўся пужнуць і раззлаваць татарскага тыгра! Але, лічу, нам не варта толькі чакаць у напрузе і трывозе, трэба зрабіць крок насустрач гэтым прузям.
— Паслаць да іх паслоў?
— Вось іменна.
Паслы ад татарскага ваяводы вярнуліся хутка.
Мамшын паслухаў, што “Трайдзень ніколі не пагражаў і не будзе пагражаць магутнай і непераможнай Ардзе”, узяў падарункі, але не параіў і не папрасіў, а звыкла для сваіх нораваў запатрабаваў: адчыніце вароты! Бачыце, толькі тады ён упэўніцца, што Навагародак — мірны, дружалюбны для іх горад. Яны пераканаюцца ў гэтым, пазнаёмяцца, пагасцююць, пабалююць разам і сыдуць у свае стэпы.
Трайдзень з Усяславам добра ведалі, якія “госці” татары, як яны “пагасцявалі” ад усходу да заходу сонца, скажам, у тым жа Сандарміры, калі тамашнія гараджане па надавумцы галічан адчынілі перад імі вароты. Тады адразу ж ракой паплыла польская кроў. Дык Трайдзень і Усяслаў рашылі не даваць ніякага адказу, доўжыць супрацьстаянне і, калі трэба будзе, абараняць Навагародак да апошняга воя, да апошняга чалядзіна.
Зацяжная і нудная непагадзь даймала: назаўтра нападнікі самі прыслалі паслоў. Праўда, іхняя песня была тая ж: не бойцеся, мы не зробім вам зла, пакарміце нас і нашых коней — і мы скажам вам: будзьце здаровыя! Ім адказалі: так у госці не ходзяць, параілі разысціся і зноў дакляравалі вялікія падарункі і ваяводзе, і хану Арды. Паслы назвалі самі адкупное. Г эта было зашмат. А калі Трайдзень не даў згоды, загадалі: “Плаціце нам даніну, як яе плаціць нам усходняя і паўднёвая Русь, нават такі вольны горад, як і вы, Ноўгарад! Іначай прыйдзем зноў, але ўжо з большай сілаю!”
Ім маглі б горда адказаць: Навагародак вы яшчэ не заваявалі, дык ён не ваш, не паднявольны, а Трайдзень — не вашай міласцю абраны тут князем, але ўстрымаліся задзірацца з такой грознай сілаю, пачалі, як кажуць, пускаць слязу: у нас мала зямлі, у ёй амаль нічога няма, апроч балот, лесу і пяску, мы бедныя, галотныя, якая з нас даніна для вас, хто бярэ яе з паўсвету,— гэта крошка для багатага стала!
“Госці” пачакалі Льва яшчэ дзень, памоклі-пакалелі, а затым, прыгнаўшы натоўп злоўленага тутэйшага люду, загадалі яму ладзіць лесвіцы і першымі лезці на свае ж сцены. Тыя небаракі, паколькі іх падколвалі ззаду пікамі і шаблямі, пакараскаліся, лямантавалі: “He біце! Мы свае!” — “Свае не прыслугоўваюць ворагу, а б’юць яго!” — што ж, было — неміласэрна крычалі ім у адказ і доўгімі жэрдкамі перакульвалі лесвіцы, a то і іх, сваіх жа, асыпалі градам камянёў, стрэл, аблівалі варам і кіпяткой смалою: трэба было любой цаною ратаваць горад-сталіцу, увесь люд, дзяржаву!
Штурмавыя білі па іх дальнабойнымі стрэламі, спрабавалі ўзбірацца па лесвіцах, хаваючыся за спінамі сваіх ахвяр, перакідвалі праз сцены стрэлы з палаючай пакляю, але даставалася і ім, дык не адзін быў скалечаны, абвараны, a то і забіты. Пэўнымі часінамі, калі нападнікі ледзь не дасягалі вяршыны сцен, сутычкабойка была вельмі ярасная, з крыкамі-лямантам, з вялікай крывёю, з агромністымі стратамі з абодвух бакоў — бітва-сеча за жыццё, за будучыню, але цяпер вайна на смерць!!! Амаль усе, бадай, акрамя Трайдзеня, што раней і тады біліся, баранілі, а ў паходах мацавалі Навагародак, застануцца безымяннымі, за стагоддзі лягуць жменямі пяску ў тоўсты слой зямлі, які вучоныя назавуць “культурным”, і па іх костках, гузіках альбо іхняй зброі будуць спрабаваць зразумець тую эпоху, але яны, тыя нашы продкі, не толькі былі, яны змагаліся і за нас!!!
I Трайдзень, і Усяслаў недасыпалі, недаядалі, але былі разам з абаронцамі, у патрэбныя хвіліны таксама мечавалі, як і простыя воі, і абаронцы, бачачы іх, сваіх вярхоўных, біліся з патроенай энергіяй.
He аднаго чалавека адправіў на той свет і Усяслаў, таксама, як і
ўсе, радуючыся, калі загінулых непрыяцеляў большала і большала, але, мабыць, усё ж грэх ёсць грэх — забіваць, хоць і за сваё, роднае (а ён робіць гэта ўжо не меней паўстагоддзя, можа, нават з бацькамі ці дзядамі некаторых цяперашніх нападнікаў счапіўся яшчэ на Калцы), дык у гарачцы бою ледзь-ледзь адчуў, што раптам не так калышацца, звініць паветра, нешта не так прасвістала, і вось у яго левае вока нейкі невыносна балючы ўдар, пасля велізарнага болю ўкол туды, дзе мазгі,— уваччу пацямнела, рука выпусціла меч, а ён сам пачаў асядаць і, нібы праз сцяну, пачуў крык свайго ахоўніка: “Ваявода паранены! Ваявода паранены!”, пасля, ужо нічога не бачачы і не чуючы, ён стаў бязважкі, лёгкі і... ніякі. Як у спакойным сне.
...I дзіўны быў той сон.
Ён, Усяслаў, адзін ці то глыбокай цёмнай ноччу, ці то нейкім незразумелым сутарэннем босымі нагамі ішоў узвышкі, туды, дзе ўдалечыні скупа і квола свяцілася, здаецца, свечачка, ніяк не асвятляючы шляху, але выразна вабячы і паказваючы, дзе яна і як да яе ісці. Ён не адчуваў свайго цела, яго нібы не было, хоць тое, што крочыў якраз басанож, усё ж прачувалася, як і тое, што вакол ніякіх водару і пахаў, суцэльная паветраная прастора, хоць тое, кудой ён падаваўся ўгору, быццам акругленае, з гусцейшым паветрам.
Свечачка станавілася ўсё бліжэйшай і ярчэйшай; спачатку было не ўбачыць, дзе яна, на нейкай нябачнай сцяне ці ў нечых руках, але затым, калі яна ў суцэльнай цемры высвеціла хай сабе не вялікую, а ўсё ж пэўную прастору, ён убачыў: свечку перад сабой, асвятляючыся ёю, трымае стары, сівы, як лунь, у белай апратцы, але босы чалавек, пільна пазірае на яго. У гэтага старога няма цела, ёсць толькі дзівосныя выразныя абрысы постаці, што вельмі знаёмая, асабліва па яго, Усяслававых, маладых гадах.
— Дзед Вярнідуб? — хоча запытаць ён, а можа, і падае голас, але яго, гэтага голасу, не чуе.
Стары маўчыць, толькі ўчэпіста пазірае вялікімі, даўно ўжо абясколеранымі, незямнымі вачыма, у якіх не відаць ні радасці, ні засмучэння, толькі нейкі вечны спакой. Штосьці так і вабіць Усяслава апусціцца перад гэтым старым на калені, як перад вялікім святым, мудрацом, нават, можа, як і перад Ім, Усявьшшім, але той не дае яму ўкленчыць, лёгка падхоплівае пад локаць, працягвае свечачку, а калі ён бярэ яе, зусім бязважкую, гэтак жа лёгка паварочвае і моўчкі паднпурхоўвае ў спіну — ідзі туды, адкуль прыйшоў.
Ён ідзе ўжо са святлом, хоць яго не хапае, каб разгледзець, кудою і куды ён зноў длубае гэтак нячутна. Неўзабаве і раптоўна хтосьці нябачны бярэ гэтую свечачку з ягоных рук, падносіць і асвятляе яго твар. I ён ужо адчувае слабенькае прыемнае цяпло ад
агеньчыка, струменьчык дыму і водар растопленага воску, а з гэтым адчувае і знаёмыя пахі сваёй спальні, нават чуе знаёмы голас.
Так, ён дома, на пасцелі, а паблізу яго, як бачыцца нібы скрозь туман, сядзіць чалавек, трымаючы ў руках свечачку, штосьці пытае — іменна пытае, а не гаворыць. Ды гэта яна, Любка.
— Ажыў? — вось ужо чуе яго голас.— Ажыў сокал наш ясны?
Яна хапае яго чамусьці, як нядаўна, у сне, зусім бязважкую руку, падымае яе і цалуе-цалуе, абрасяньваючы слязьмі. Ён жа пакуль што не можа размежаваць сон і яву. Сон не адпускае яго, трымаючы ў сваім палоне.
“Дзе быў я? I хто мяне вярнуў сюды?”
3 запытам, і Любчыным, і сваім, ажывае памяць, і ён быццам зноў чуе: “Ваявода паранены! Ваявода паранены!”
“Значыць, я ўхапіў у вока татарскую стралу”.
Ён спрабуе падняць руку, каб памацаць левае вока, якім цяпер нічога не бачыць, але няма сілы. Адчувае толькі там павязку, а пад ёй — боль. He толькі ў воку, а ва ўсёй галаве. Яна такая цяжкая, што нават не паварухнуць ёю.
— Скажы хоць слоўка, любы!
— Што?..— ён хоча загаварыць, але язык зусім не варочаецца.
Любка, убачыўшы, што яго губы разамкнуліся, і радуецца, і адчайваецца:
— He чую, не чую, міленькі!
Змочвае ягоныя губы, дае яму піць. Ён не можа глытнуць, струменьчык вады цячэ яму па шыі, але ўсё ж язык скрануўся:
— Што татарьі?.. Леў?..
— Татары тыдзень таму склалі ў вялікі груд сваіх пабітых, падпалілі іх, а самі сышлі,— усцешана адказала яму Любка.— А Леў не прыйшоў.
“Значыць, я тыдзень праваляўся ў ложку непрытомны”.
— Без вока я?
— Што вока! — усхліпнула Любка.— Дзякуй багам усім, жывы!
— Рабавалі і палілі нашы паселішчы татары, калі адыходзілі?
— Рабавалі і палілі. Усё неба было ў дыме. Ад краю да краю.
— Трайдзень тут, дома?
— He. Як і нашы сыны.
— А дзе яны?
— Васілёк і наш Баяр пайшлі да Гарадзена і Услоніма, каб прагнаць адтуль Льва, а Трайдзень пайшоў у Аўкштайцію.
— Чаго? — не мог не здзівіцца Усяслаў.
— Каб абараніць яе ад крыжакоў.
— Парушылі мір, напалі? Ды амаль у адзін час з татарамі?
— Напалі. А з Трайдзенем пайшлі нашы Усяслаў і Алег.
— Во колькі дасталося табе, беднай,— пашкадаваў Любку,— сыноў адправіць у паход, а мяне — выходжваць!
— Я — як і ўсе. Хоць у каторых яшчэ большае гора. У каго забілі бацьку, мужа альбо сына.
— Шмат у нас пабітых?
— Нямала, Усяслаў,— цяжка ўздыхнула Любка,—Як хавалі ўсіх, дык такі плач стаяў, што як толькі зямля і неба вытрывалі! Але ты больш не гавары, ты шмат патраціў крыві, сіл, дык адужвай. А я зараз лекара нашага паклічу ды пакармлю цябе. Ты ж гэтыя дні, калі што і меў у роце, дык толькі якую кроплю вады.
— Ты не толькі лекара пакліч, але і старшага віжа.
— Ты ж яшчэ не ачуняў як след!
— Добрыя навіны з-пад Гарадзена, Услоніма ды Аўкштайціі будуць лепей для мяне за ўсякія лекі.
— А калі навіны тыя будуць не зусім добрыя?
— А што — яны якраз такія?
— Я нічога не ведаю пра гэта.
— He маніш часамі?
— He. Я толькі, як і ўсе, чакаю, калі нашы вернуцца з паходу. A чакаць, каб ты ведаў, ох як цяжка!
— Цяпер буду ведаць ужо і я...
5
Усяслаў ацалеў, хоць і адным вокам, пачаў усё бачыць, пакрысе падымацца з пасцелі, хадзіць. Ды ўжо яму, чалавеку пад восемдзесят гадоў, цяжка параненаму, мабыць, не суджана зноў сесці на каня, узяць у руку меч і пусціць пры патрэбе ў ход.
Але паколькі меў ясны розум, то прагна збіраў звесткі пра апошнія навагародскія паходы, дзе былі тры яго сыны і зяць: трыццацідвухгадовы Баяр пайшоў тысяцкім у атрадзе пяцідзесяцігадовага ваяводы Васілька, а трыццаціаднагадовы Усяслаў і дваццацідзевяцігадовы Алег у войску Трайдзеня былі сотнікамі. Як цяпер уведаў, ён не памыліўся наконт Льва: той сабраў свае сілы ў Бярэсці, але не паспяшаўся ісці на Навагародак, цешачыся, што зноў нацкаваў на яго татараў. Біцеся, знішчайце адно аднаго! А пасля накінуўся рабаваць ваўкавыескія, гарадзенскія і слонімскія землі. А вось што да крыжакоў, дык усё ж была вера, што яны захаваюць мір, ажно яны, нямецкія і дацкія рыцары, ордэнцы і дружыны з паваяваных імі язычніцкіх зямель, пайшлі крыжовым паходам на новападлеглую Трайдзеню Аўкштайцію. А гэта азначала, што яны імкнуцца сюды: спачатку да іхніх акраін, а пасля могуць паваліць і далей, у цэнтр. Зноў, як і некалі, для Усяслава была загадка: напады — ды яшчэ амаль у адзін час! — са стэпаў і па блаславенні Рыма ад Ba-
ражскага (Балтыйскага) мора — простае супадзенне ці загадзя задуманая дамова? Іхнія віжы нямала чаго ўведвалі ў тых стаўках, але не маглі дабрацца да ўсіх таямніц. I ў татараў, і ў Рыма ды крыжакоў былі моцныя назірачы, што ўмелі і не дапускаць чужых віжоў да пэўных сакрэтаў, і выяўляць ды знішчаць залішне цікаўных.
...Як некалі жартаваў Войшалк, Усяслаў цяпер сапраўды грэўся ці на сонейку, ці пры печы, упершыню гэтак непрыемна адчуваючы, што такое холад, слабасць, сум і нудота, а да ўсяго перажыванні за сваіх родных, дык Любка, што ў свае пяцьдзесят пяць памажнела, нават стала дзябёлай, але была яшчэ рухавая, клапатліва глядзела за ім як за бацькам.
Вось яна — а ён, амаль не валодаючы анямелай левай рукою, сядзеў на крэсле і пазіраў у акно — абхінула яго неяк раптоўна ўсохлыя плечы і грудзіну цёплай пярынаю, прыхінулася да спіны вялікімі, цяжкімі грудзьмі, абняла:
— Сокал сівенькі мой!
— Пёс стары, якога трэба выганяць з двара,— знайшоў сілу пажартаваць, добра ведаючы, чаго яна лашчыцца: не проста падышла палашчыць, а перажывае за адлучаных з горада сыноў, шукае разам з ім супакаення. Праўда, трывогу і пакуту хавае: ён не вельмі любіць, калі пры ім жаляцца і плачуць, загадзя кагосьці асуджаючы на смерць.
— Вось калі толькі зіма пачалася! — загаварыла пра іншае, гледзячы, як цяпер, у лютым, за акном падае па-снежаньску густы, лапушысты снег.—Яшчэ нядаўна не было такіх мокрых і бясснежных зім!
— Колькі чаго іначай было яшчэ зусім нядаўна, краса мая ненаглядная!
— Такая ўжо я “ненаглядная!” Сівая, бяззубая!
— Для мяне ты па-ранейшаму краса і ненаглядная. Адзіная. Самая мілая і дарагая. Казаў табе, кажу і яшчэ сотню разоў, нават здолеўшы выскачыць з магілы, скажу: я, грэшны, шчаслівы, што меў, маю цябе, нашых дзяцей і ўнукаў! Чуеш, Любка, Любачка?!
— Чую, усё чую. Але... Чаму ты так гаворыш?
— Па праве старасці, Любка.
— Прашу: не спажывай гэтага права, сокал мой, сокал наш.
— Mary не спажываць, краса мая ненаглядная, радасць мая сусветная. Але ўсё ж Бог дае мне і іншую моц: на старасці цвяроза мысліць, усё разумець, адчайвацца, але не набіраццазлосці наўвесь свет. Хоць я ад яго, свету, ад Бога зведаў не толькі шчасце! Спазнаў і гэтулькі гора ды пакут!
— Ведаю...
— Але павер мне, старому: трэба, трэба, яшчэ раз скажу, трэба зведаць якраз гора і пакуты, іначай ты — не чалавек, нічога не
зробіш ні для сябе, ні для іншых. Больш — без спазнання гора і бяды чалавек можа быць пуставаты. Таму прывучайся да гэтага, Любачка мая.
— Прывучаюся, саколік. Раней за цябе бедавала, перажывала, a вось цяпер ні днём, ні ўночы не знаю спакою з-за нашых сыночкаў.
— Яны, Любачка, не проста сыны навагародскага ваяводы і яго жонкі, яны — сыны Бацькаўшчыны, воі, яны, як і іхнія продкі, павінны, чуеш, павінны аддаць усё сваё самае леппіае для таго, каб жыў наш люд, каб жыла наша Бацькаўшчына! Пры жыцці гэта не кожны разумее, нават, бывае, працівіцца, абураецца, гневаецца, калі яго не толькі просяць, але гоняць на такое, але рана-позна самыя чуйныя душою спасцігаюць: якраз так і трэба рабіць! Іначай — грэх, a то і злачынства! Павер, і я праз такое прайшоў. Цяпер няхай праз гэта пройдуць і нашыя сыны. Пройдуць годна — будуць сапраўдныя мужчыны, воі, а не пройдуць — ганьба! Ім! Мне! Усім нам! Цяжка быць смелым, мужным, ёсць тысячы апраўданняў, чаму можна схібіць — і ўсе гэтыя апраўданні, прызнанні, запэўніванні, клятвы праўдзівыя, ды не вартыя павагі! Канечне, ніхто з нас усё не можа і не павінен усё магчы, бо так рашыў Ён. Я рабіў усё, што мог. I не па прымусе, а па ахвоце. Нават больш — з верай, што якраз так і трэба рабіць дзеля нашых продкаў, нас саміх і дзеля дзяцей, унукаў нашых. I хочацца верыць, што праца наша, клопаты, a то і пакуты былі не дарэмныя, што будзе і ў нас Патомнасць! Толькі для гэтага трэба ўстояць!
Усяслаў, бадай, вось так адкрыта першы раз гаварыў з Любкай пра тое, што глыбока меў у душы і не абцяжарваў ім жонку.
— I я шчаслівая, Усяслаў,— здаецца, яна зразумела гэта.— Усё ж вялікае шчасце — дагледжаны дом, любімая, здаровая сям’я, дружная радня! Хоць...— Уздыхнула.— Трывогі-трывогі... Дзе і як там нашы?
Ён далоняй паляпаў па яе руках: не трэба!
— Пайду скажу, каб табе падалі сюды есці,— Любка пацалавала яго ў шчаку, выпрасталася.— Ты ўсё ж павінен перакусіць.
— Давай,— згадзіўся, хоць сапраўднага мужчынскага голаду не адчуваў.
Неўзабаве, калі Любка выйшла, пачуў: там, унізе, на першым паверсе, усчаліся шум, гам, і тут жа сюды не проста ўбегла, а ўляцела Любка:
— Усяслаў, нашы вярнуліся са Слоніма і Гарадзена!
— Бяжыце, сустракайце,— дазволіў, а сам, хоць і хацелася ўбачыць сыноў, зяця, вояў, застаўся ў сваім невялікім, але цёплым, утульным пакоі, дзе была ягоная бібліятэка і дзе ён сустракаў самых дарагіх яму людзей.
Хутка ён убачыў, як, на хаду апранаючыся, бягуць па вулцы жан-
чыны і дзеці да гарадскіх варот, дзе ўжо стаяла новая высокая мураваная вежа (цяпер настаў такі час, што без гэтакіх вежаў ужо не абысціся). Масіўныя вароты адчыніліся, і сюды, у горад, пачалі заязджаць на конях воі ў бліскучых даспехах. Як і трэба, наперадзе — ваявода, зяць Васілёк, сцяганосец. Вось зяць саскочыў з каня і чамусьці адразу ж накіраваўся да Любкі. Старое Усяславава сэрца сціснулася: гэта не проста так! Дзе сыны? Вунь ужо каля Любкі сярэдні, Усяслаў. А дзе Баяр? Здаецца, абвяла на Васільковым плячы Любка, пахапліва закрыла твар рукамі серадольшая нявестка. Памлелі ногі, рукі, а сэрца ўжо апала, затрапяталася, але з болем, нібы са стрэмкамі: бяда, гора ў хаце!
Так і ёсць: Любку вядуць сюды пад рукі. Значыць, няма іхняга Баяра. Праз хвіліну палац агаласіўся жаночым плачам. А яшчэ праз хвіліну Любка, абапіраючыся аб сцяну, безабаронная ў горы, увайшла да яго, рухнула перад ім на калені:
— Баяр, наш Баяр...
— Палонны нам расказаў, што і на гэты раз Данілаў Леў у паход не пайшоў,— калі напоены настоем з валерыянавага кораня Усяслаў ляжаў у пасцелі, седзячы побач, апавядаў яму зяць, ужо не малады, лысаваты, але яшчэ пры вялікай сіле мужчына.— Ён, яго сын Юры, брат Мсціслаў і сынавец Уладзімір сабраліся ў Бярэсці. Пачакалі, а калі даведаліся, што татары ўжо тут, пад Навагародкам, выступілі. Пад Ружанамі падзяліліся: Уладзімір зноў пайшоў ваяваць Услонім, а Юры і Мсціслаў падаліся на Гарадзен. Абмінулі Ваўкавыеск і... Як нам сказалі, яны мала думалі пра тое, каб нападаць на Гарадзен, а ўпотай ад Уладзіміра пачалі рабаваць гарадзенскія паселішчы. Нахапалі столькі, што не змаглі ўсё панесці і павезці, спыніліся нанач і не выставілі моцнай варты. Тады ад іх прыімчаў перабежчык у Гарадзен і сказаў пра гэта. Тут ужо і мы падаспелі. Разам з гарадзенцамі, прусамі напалі на іх сонны лагер, многіх пабілі, дабро адабралі, палон вялікі ўзялі. Але... Іхняга ваяводу, Таюму, параненага, паланілі, а вось нашага тысяцкага, твайго Баяра страцілі ў баі... Цемнавата было, дык твой Баяр не ўбярогся, яго ўдарылі мячом у спіну...
Васілёк замаўчаў. Нібы вінаваты ва ўсім.
— Расказвай далей,— прамовіў Усяслаў.
— Мсціславаў сын у адным споднім уцёк... Назаўтра яны палком абкружылі горад. Але мы адбілі іхні штурм. Яны ажно разгубіліся. Тады пачалі прасіць міру, “како города нмн не нматн”, і ўмольваць, каб вярнулі ім палонных. Мы выпусцілі іх, і Юры, Мсціслаў сышлі. Hi з чым. Без славы і без здабычы. Больш — пасварыліся з Уладзімірам: той не рабаваў, а, як і дамаўляліся, штурмаваў Услонім, панёс вялікія страты ў людзях і конях.
— Што правучылі іх, гэта добра,— як ні балела сэрца па забітым сыне, пахваліў Васілька Усяслаў.— Добра, што яны пасварыліся паміж сабой. Як добра і тое, што яны паквапіліся на дабро, што было пад іхняй рукою не пайшлі сюды і не злучылі свае сілы з татарамі.
— Ты ўгадаў, што Леў сюды не прыйдзе. I, канечне ж, татары яму гэтага не даруюць.
— Леў — усё ж не бацька Даніла і не дзядзька Васілька. Тыя былі палкаводцы, страцігі, пра вялікае для сябе думалі і дбалі, a Леў — забойца і рабаўнік, злодзей. Яшчэ раз паўтару: яго роду будзе вялікае пракляцце!.. Ну а ты, Васілёк, пастарайся, каб як след пахаваць Баяра. Ён — не толькі мой сын, але і слаўны вой і ўжо, лічы, палкаводзец. Я не хваліў яго велмі, нават часта папікаў, a то і крычаў на яго як на малога, але ганарыўся ім.
— Ён ведаў гэта, баярын. Ды што гаварыць! Ты для нас усіх бацька!
Усяслаў махнуў рукою, перапыніў: не трэба! А пасля, адчуваючы, што вочы затуманьваюць слёзы, не захацеў гэтага паказваць, прыкрыў далонню твар.
Васілёк, бачачы, як падрыгваюць патанчэлыя і бледныя пальцы на Усяслававай руцэ, упершыню ўгледзеў слабасць, a то і бяссілле цесця, якога ведаў цярплівым і мужным, ды цяпер гэтыя нядужасць і знямога былі па-чалавечы зразумелыя. Тым не менш немаладому ўжо Васільку нялёгка было знайсці нейкія словы, каб хоць крыху супакоіць старога хворага палкаводца, толькі паціснуў яму руку і, перамагаючы даўкі камяк у горле ды слёзы, што таксама прасіліся, выйшаў з пакоя.
У сакавіку, калі наваліста ляжаў снег і яго ацвярдзіў мароз, але калі ўжо нястрымна вышэла і ўсё болей налівалася маладым блакітам неба, большаючы, падымалася ўгору сонца, святлелі і разгортваліся прасторы, пачынала авалодваць людам вясновае хваляванне, Усяславаў палац зноў жахнуўся ад Любчынага плачу: у Лівоніі загінуў у баі з рыцарамі іхні меншы, Алег. Склалі галовы і іншыя простыя і знатныя дружыннікі, баяры з іншых дамоў, але на Усяслава сёлета проста абрынуліся напасці, трывала ўклалі яго ў пасцель, змусілі дазвання ссівець і пачаць ужо скардзіцца на сардэчны боль і Любку.
Калі ў яго пакой зайшоў смутны Трайдзень, Усяслаў, не толькі не мог прыпадняцца перад вялікім князем, але і нават паварушыцца: ад гора, а можа, яшчэ і ад кровазліцця цела ягонае стала хілае і немачнае, a то ўвогуле быццам старонняе.
Трайдзень — сярэдняга росту і каржакаваты, у ботах, дзе ніз быў скураны, руды, а халявы замшавыя, чырвонага колеру, у сініх
аксамітавых штанах і чырванаватым жупане, як і Васілёк, з глыбокімі залысінамі і пасівелы — прысеў пры ім на пасцелі, паклаў паўнаватую цёплую руку на ягоныя складзеныя на грудзіне худыя, бела-сінія і, канечне ж, халбдныя рукі.
— Сэрцам, душой спачуваю, Усяслаў, у тваім вялікім чалавечым горы,— прамовіў, а пасля тую ж руку прыклаў сабе да выпуклай грудзіны.— Навагародак нямала панёс ахвяр, але... Такая ранняя пагібель тваіх слаўных сыноў — непагграўная наша страта!
— Для ўсіх бацькоў, Трайдзень, смерць, пагібель іхняга дзіцяці — непапраўная бяда, самае вялікае гора,— адказаў ён.— Ды... Трэба па справядлівасці, каб дзеці хавалі старых бацькоў, а не бацькі маладых дзяцей.
— Усё так, шаноўны і любімы ты наш. Але ж сам ведаеш: вайна ёсць вайна. Забірае і старога, і маладога. I часам зусім нечакана, як і твайго Алега. Шанаваў я яго, але не ўбярог. Ды вораг дорага заплаціў за яго жыццейка. 3 дзесятак адборных рыцараў адправіў Алег на той свет сам, а колькі яго воі яшчэ адправілі!
Трайдзень уздыхнуў і не проста так, дзеля прыліку альбо звычайнага спачування: у баях з галічанамі-валынцамі загінулі тры яго браты, таксама спраўныя ваяры. Нібы адчуўшы, што Усяслаў падумаў якраз пра яго радню, дадаў:
— I мае браты, і твае сыны адышлі слаўнымі віцязямі! Ніхто ў іх каменем не кідаў і не кіне! А што да твайго Алега, пахаваем яго з вялікай пашанотаю. Сам за ўсім прасачу.
Як ні цяжка, невыносна было на душы, але яшчэ ясны розум не мог не змусіць Усяслава запытаць пра тое, што ёсць жыццём для ўсяго Навагародка:
— Ну, а як ваш паход, Трайдзень? Перамога? Няўдача?
Той, здаецца, уразіўся Усяслававай сіле чалавечага духу і ажно акрыяў:
— Вераломных крыжакоў у Аўкштайціі мы ўжо не заспелі. Яны з нарабаваным пацягнуліся ў Лівонію. Мы кінуліся за імі ўслед і дагналі іх пад Ашэрадэнам. Земгалы, лівы, лэты не захацелі з намі біцца, дык разбегліся. А з рыцарамі ў нас адбылася лютая сеча. I мы перамаглі іх. Забілі іхняга магістра і семдзесят аднаго рыцара, дацкага ваяводу. Праўда, той-сёй з датчан здолеў прабіцца праз нашы шэрагі, выбавіўся ўцёкамі. Перамога, наша перамога, Усяслаў!
— Малайчына, Трайдзень! — як мог, так і ўсцешыўся Усяслаў.— Віншую цябе, вялікі князь! I татараў адбіў, і крыжакам наўздаваў!
— Бой з татарамі выйграў ты, вялікі палкаводца, галічан і валынцаў яшчэ раз астудзіў твой зяць, наш ваявода,— не мог не парадавацца за ваенную ўдачу Трайдзень.— А я з тваімі воямі здолеў
падсыпаць маім даўнім “сябрам” і тым, хто цяпер, у такі цяжкі час, рашыў замахнуцца на навагародскія ўскраіны!
— Малайчына, Трайдзень,— паўтарыў Усяслаў.
— He памыліліся з Войшалкам, калі задумлівалі якраз мяне запрашаць сюды на княжанне?
— А ты памыліўся, што прыйшоў сюды на пасад? — здолеў пажартаваць Усяслаў.— Мы набылі цябе, а ты набыў... вязьмо, неспакой, клопат, небяспеку!
— I Навагародак, Усяслаў! Сонца, сілу нашых зямель! Патомнасць дзяцей і ўнукаў!
— Дзякую, дарагі,— прашаптаў Усяслаў.— Вядзі, вядзі рэй далей! Ужо і без Войшалка, і без мяне!
— He! — Трайдзень асур’ёзніўся.— Войшалка няма, а ты, дзякуй Богу, ёсць! Дык прашу: мацуйся, жыві, памажы мне думаць, парай, што і як рабіць далей!
— Я ўжо не памочнік, Трайдзень! Нікому! Рабі тое, што трэба, сам! Былі за цябе нашы дружыны ў Аўкштайціі і Лівоніі — будуць стаяць гарой і далей!
— Дык калі маеш хоць крыху сілы, Усяслаў, паслухай мяне, скажы: так гэта рабіць ці не?!
— Гавары.
— Я лічу: тое, што мы пабілі крыжакоў, дасць сілы земігалам, прусам. I ім трэба ўжо адкрыта памагчы навагародскай сілаю, каб разам даць дыхту Ордэну . Ці, можа, пакуль што не варта гэта рабіць?
Варта, Трайдзень. Kajjii твая помач будзе, земігалы, прусы пагорнуцца да Навагародка.
— Але гэта не ўсё, Усяслаў.
— Ведаю — і добра,— што гэта не ўсё.
— He хачу цябе стамляць, але мушу параіцца...
— Ідзі,— цяжка выдыхнуў Усяслаў.— Ідзі...
— На Мазовію?
— На Мазовію. Трэба разарваць яе саюз са Львом і Ордэнам. Цяпер самы час для гэтага. Леў будзе апраўдвацца перад татарамі і залізваць раны, што нанёс яму наш Васілёк. Значыць, не паможа Мазовіі. Дык трэба ўдарыць па ёй і змусіць, каб яна разарвала повязь з Ордэнам. Грта будзе вялікая ваенная і дыпламатычная ўдача для Навагародка! I для цябе, Трайдзень!
— Я задумаў і большае, Усяслаў.
Ён ужо не запытаў, толькі аслаблена папрасіў вачыма: патлумач.
' Трайдзень пасылаў дружыны на помач Прусіі ў 1277 і 1280-ых гадах.
Пасля перамогі Трайдзеня земгалы паўсталі супраць Ордэна і прызналі сябе васаламі Трайдзеневымі.
— Трэба, Усяслаў, зруйнаваць небяспечную для нас крыжацкую крэпасць Дынабург, адабраць ад іх былое полацкае Герцыке . Тады крыжакі не здолеюць гэтак лёгка нападаць на нас .
Усяслаў змаўчаў.
— Чаго маўчыш, страціг? — занепакоіўся Трайдзень.— Ці, можа, я не тое і не так мыслю?!
— Тое і так.
— Дык што?
— Гэта, Трайдзень, новая палітыка, a то і вайна. I Навагародак гэта за апошнія паўстагоддзя будзе рабіць без мяне...
— Дык бласлаўляеш?
— Бласлаўляю.
Усяслаў слухаў і хоць у адным ды супакойваўся і нават радаваўся: Войшалк і ён не памыліліся, ужо даўно маючыся запрасіць сюды на вялікакняскі пасад гэтага Трайдзеня — разважлівага, смелага, непрымірымага ворага галічан і валынцаў, Мазовіі ды Ордэна — тых, хто ўжо не адно дзесяцігоддзе намагаўся сціснуць варожы, нават удушальны абруч вакол Навагародка ці, праўдзівей сказаць, зашмаргнуць пятлю на шыі іхняй маладой дзяржавы.
— Стаміў я цябе, Усяслаў,— спахапіўся Трайдзень.
— He. Мне прыемна цябе слухаць. Твае словы — цяпер найлепшыя лекі для мяне,— ціха адказаў ён.— Пакуль я пры сваім розуме, дазволь даць табе, вялікаму князю, наказ старога навагародца...
Той ажно ўскінуў галаву. Ці то ад нечаканасці, ці для таго, каб падбадзёрыць: “Няўжо сабраўся паміраць?”, але так не запытаў, толькі зірнуў цёпла і пашанотна, як на бацьку, які адчувае сваю блізкую смерць і перад ёй гаворыць са старэйшым сынам.
— Смерць ёсць,— хрыпла сказаў Усяслаў,— і ў маім узросце яе не трэба баяцца. Вялікае маё чалавечае гора, але я ўсё ж не зусім няшчасны: пры мне, са мной споўнілася тое, пра што гадоў трыццаць таму мы марылі, што пачалі рабіць з незабыўным князем Ізяславам, пасля — з Міндоўгам і Войшалкам, са Шварнам, што
' Трайдзеньу канцы 1278 г. паслаўбратаСерпуція і яцвягаў, і тыя дайшлі аж да Любліна. Мазовія мусіла ў 1279 г. парваць з Ордэнам папрасіць міру, Трайдзенева дачка сталажонкай мазавецкага князя, мазавецкая княгіня — жонкай удаўца Трайдзеня. Трайдзень у 1278 г. асмеліўся змагацца і за Кракаў, у якім памёр яго ўладар
Трайдзень абложваў Дынабург (Даўгапілс) у 1277 г, але яго не ўзяў. Аднак поспех быў: пры штурме ўмацаваліся давер, баявое пабрацімства навагародцаў і палачан у 1281 г. Трайдзень захапіў Герцыке. Крыжакі ўзамен гэтай крэпасці без бою аддалі яму Дынабург.
Крыжакі добразразумелі Трайдзеневу сілу. Невыпадкова ў 1280 г. іхні храніст, пачынаючы новы раздзел хронікі, напісаў такі загаловак: “Канец вайны ў Прусіі. Пачатак вайны Літоўскай”. Як пакажа час, гэтая вайна зацягнецца надоўга.
доўжым цяпер з табою. За гэтыя гады мы маглі знікнуць, як зніклі ці знікаюць у чыімсьці чэраве Булгарыя, Палавецкая дзяржава, Прусія альбо дарагая табе Яцвязія! Але мы не толькі не зніклі, але сталі на ногі, адзяржавіліся, амацнелі крыллем! Ты, слаўны палкаводзец і дзяржаўца, сам падымаешся яшчэ вышэй і дзяржаву нашу яшчэ болей згуртуеш і амацуеш. Вось таму і не страшна мне ісці туды, дзе ўжо многія. Старэйшыя і маладзейшыя. Адтуль ужо, з нябёс, мы будзем назіраць за вамі, радавацца за вас альбо горка засмучацца...
Перадыхнуў. А затым:
— А наказ табе, Трайдзень, такі: беражы сябе. Цяпер, хоць ты ў сіле і славе вялікай, сцеражыся не толькі ворагаў і зайздроснікаў, такіх, як Даўмонт са Пскова, але і лісліўцаў. He пакінь у бядзе маю сям’ю. Трымай і сам трымайся за майго зяця-ваяводу і сына-тысячніка. Яны — і без мяне твая моцная апора. Уладу трымай моцна, але без патрэбы, з-за асцярогі ці яшчэ чаго дарма не нішчы іншых вартных. I яшчэ. Вер Гердзеневаму сыну, Віценю. He асцерагайся мець яго за свайго пераемніка, прыблізь, прылашчы, ён жа будзе не толькі памагаць табе, але яшчэ больш з’яднае Навагародак і Полацак. А гэта зарука таго, што не ўспыхне замутні і ніхто не ўб’е клін і не разваліць дзяржаву.
— Усё зразумеў, Усяслаў,— Трайдзень пазіраў у вочы адкрыта і зычліва.— Як і дагэтуль, пра далёкае патомнае думаеш і дбаеш! Я ганаруся табою! Ты мне за бацьку! — Трайдзень паціснуў рукамі ягоныя рукі.— Прашу: жыві яшчэ, не спяшайся пакідаць нас. Ты нам яшчэ ох як патрэбен!
— Рэй ужо весці табе, Трайдзень!
Пасля Алегавага пахавання — Усяслава ў царкве, на магілках трымалі на руках — Усяслаў зусім заняпаў.
Прыйшоў красавік, прывабіў цёплыя туманы, што з’ядалі, абвадзяньвалі снег, а ўрэшце выплеснулі паводку і зніклі; за разводдзем усчалося змаганне паміж цяплом і холадам: то сонечнасць, падсохласць зямлі, то хлюпата ці нават мароз; травень выдаўся зацяжна халодны, зябка-стылы, дажджлівы, ад чаго ўсё запознівалася як расці, так і красаваць.
Змусам адлежваючы бакі ў ложку, нечакана засынаючы альбо прачынаючыся, Усяслаў страціў уяўленне, калі ноч, а калі і які дзень, а сам ён спіць або трызніць. Амаль не еў, толькі піў журавінавы напітак, што лыжкай давала яму Любка.
Пад канец траўня яму нечакана і раптоўна стала ясна ў свядомасці, лёгка на душы і на целе. Ён папрасіў паклікацьсвятаслужніка, а затым, паспавядаўшыся, захацеў убачыць усіх родзічаў і сваякоў, і неўзабаве ягоны пакой запоўнілі Любка, дачка з зяцем, сын,
унукі і праўнукі. Ён, пільна азіраючы пажылых, маладых і юных, адарыў усіх усмешкаю: вунь колькі нас, Усяслававых!
У людным пакоі была аднак такая цішыня, што было чуваць, як дыхаюць дамоўцы, як зумкае каля шыбы адзінокая неўтаймоўная муха, як на дварэ гаўкае сабака, іржэ конь, хтосьці смяецца—жыццё не спыняецца, ідзе сваёй каляінай,— але вось услед за ўсім гэтым пачуўся трывожны гук — набатны кліч іхняга звона.
— Чаго звоніць звон? — здаецца, моцна, як і ў маладыя гады, толькі з занепакоенасцю запытаў ён.
Да яго нахілілася заплаканая, з маршчынамі і з цёмнымі плямінамі пад вачыма Любка:
— Што ты пытаеш, любы?
— Хіба ты не чуеш мяне? Я ж гавару на ўвесь дых! — зноў “гучна” загаварыў ён.— Чаго звоніць звон?
— Што ты кажаш, міленькі? — ажно да яго губ прыклала сваё вуха Любка.— Скажы мацней.
— Звон!..— “выкрыкнуў” ён.
— Што?
— I зблізку, і здалёку чуйце кліч роднага звона!!! Ідзіце, спяшайцеся на яго!!! Ён кліча не толькі на свята!!! Але і на абарону Бацькаўшчыны, на паратунак!!!
Любка адхінулася, заплюскала вейкамі. I ўсе іншыя, найперш старэйшыя, не ажывіўшыся, заміргалі, гатовыя заплакаць.
Усяслаў ужо не мог падаць голасу, толькі падумаў: “Чуюць мяне, ці не?”, а тады толькі з апошніх сіл выдыхнуў:
— Маё ўсё!.. Усё!.. Цяпер — вы!!! Вы!!!
Ён ужо не чуў, не бачыў, пачулі яго ці не, яго вочы па невядомай вышэйшай волі перавялі позірк у кут, дзе вісеў абраз — праўда, дзіўна, там быў не малюнак багамаза, а жывы і, галоўнае, не строгі, а зычліва-спакойны стары святы, што вачыма паказваў: ідзі туды,— і ён нібы пайшоў па краёчку столі, туды, да дзвярэй, але да іх яму не трэба было апускацца, бо перад ім нечакана апынуўся вялікі цёмны ход, у канцы якога скупа свяцілася свечачка, і, паколькі ён ужо аднойчы ішоў сюдою, смела і лёгка памкнуўся туды, становячыся зусім бязважкім...
ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА, або радасць, уздых, стогн і плач стагоддзяў
Трайдзень споўніў слова, мацаваў Навагародска-Літоўскую дзяржаву, але “жнв же лет 12, н тако преставнся безаконьннк” — у 1282 годзе паў ад рук забойцаў. Іх, можа, як і перасцерагалі, падаслаў і Даўмонт са Пскова, які ненавідзеў, таптаў і паліў родную зямлю, за што пазней пскоўцы назавуць яго “святым”. He першы раз: для Бацькаўшчыны — здраднік, для саперніка — герой!
Пасля Трайдзеневай смерці чужаземныя летапісцы мала пішуць пра тое, што тут адбывалася (як бы спатрэбіліся свае, тутэйшыя, летапісы!), пазнейшыя перапісчыкі летапісаў, бывала, ці блыталіся, ці сачынялі розныя небыліцы — канечне ж, на сваю карысць.
Можна здагадацца, што была замутня (скажам, знатны яцвяжскі князь Скамот, Трайдзенеў і навагародскі любімец, чамусьці ідзе ў Ордэн і з яго сіламі нападае на Гарадзен, пакінуў служыць крыжакам трох сыноў. I гэта магло быць адной з прычын таго, што да 1283-га Яцвязія страціла сваю незалежнасць: адны землі адышлі да Ордэна, іншыя — да Навагародка). Ёсць звесткі, што ў гэты час, у 1282 і 1283 гадах, Залатая Арда з галічанамі-валынцамі зноў нападала на Навагародска-Літоўскую дзяржаву, дык мусілі Данілаваму Мсціславу саступіць Ваўкавыеск. Але і зноў нашы продкі ўсцерагліся ад мангола-татарскага іга, не плацілі стэпавікам даніны!
Мабыць, пасля Трайдзеня вялікімі князямі былі малавядомыя нам сёння Будзікід і Будзівід, але пахвала вялікая і ім: яны таксама не далі зашмаргнуцца крыжацка-татарскай пятлі і перадалі недзе каля 1295 года ўладу, як шмат хто лічыць, Гердзеневаму сыну, Віценю, а ён не толькі стрымліваў Тэўтонскі і Лівонскі ордэны, палякаў, але і за год да смерці, у 1315-ым, далучыў Берасцейскую зямлю. Больш — “Внтен нача княжнтн над Лнтвою, нзмыслн себе герб н всему князству Лнтовскому печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне нарнчут погоня”. 3 Віценевай эпохі ўжо шмат хто ягоную дзяржаву называе Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім(ВКЛ).
Пасля Віценя на пасад вялікага князя на 25 гадоў заступіў яго (брат? сын?) Гедымін. Ён, змагаючыся з крыжакамі, пашырыў ВКЛ ад Заходняга Буга да Дняпра, намагаўся далучыць пскоўскія і ноўгарадскія землі. Мабыць, менавіта ён перанёс сталіцу ВКЛ з Навагародка ў Вільню. Пасля Гедыміна крыху паўладзіў яго сын Яўнут, затым пачаўся трыццацідвухгадовы перыяд Альгерда, які разам з братам Кейстутам далучыў да ВКЛ чарнігава-северскія землі, падуладзіў смаленскую, нападаў на Пскоў і Маскву, разбіў у 1362 годзе
татараў у бітве каля Сініх Водаў (гэтым вельмі акрыліў і суседзяў: значыць, і непераможных можна біць!), узяў Падолле і Кіеў, усю Валынскую зямлю — карацей, пры гэтых князях даўняя саперніца Навагародка і Літвы Галіцка-Валынская Русь знікла як дзяржава, а абшары ВКЛ падвоіліся. За Альгердам адбілі крыжацкія агрэсііў 1345, 1347, 1348, 1352,1365, 1370гадах. Праўда, яго сын, Ягайла (Ягела), стаўшы вялікім князем, засаюзнічаў з крыжакамі, амаль аддаў тым Жамойць (Жмудзь), за што ягоны дзядзька, Кейстут, скінуў яго з пасада. Забіўшы Кейстута, Ягайла вярнуў сабе вялікакняжанне і павярнуў у іншы бок лёс нашай зямлі.
Між іншым Ягайла ў 1380-ым вёў немалую сілу на Кулікова поле. на помач Мамаю, але ў бітву не ўступіў, нібыта “не поспеша бо на срок за малым за еднно дншце нлн мнншн” (ёсць звесткі, што ён дні са тры стаяў непадалёку і вычэкваў), а пасля ^ыццам “побегоша назад co многою скоростню, ннкнм же гоннмн” . Цяжка паверыць, каб Ягайла са свежымі сіламі збаяўся рэштак ацалелых пасля цяжкай сечы дружын Данскога, хутчэй за ўсё іншае: Ягайлавы воі-славяне і праваслаўныя не зажадалі ўдарыць у спіну суседзям-славянам і праваслаўным, тым больш, што ў войску Данскога былі два Ягайлавы родныя браты, полацкія дружыннікі. Гэта значыць, свае, з адной дзяржавы. I іх была не адна тысяча.
Няма адной думкі і пра яшчэ адзін лёсавызначальны Ягайлаў крок — пра Крэўскую унію. Але ўжо і тады Ягайлаў стрыечны брат, Кейстутаў сын, Вітаўт, што цудам ацалеў ад Ягайлавай расправы, не палічыў, што Польшча проста так, для саюзу аддае “дзікунупаганцу” не толькі ў жонкі маладую красуню, але і ўладу ў сваёй краіне. Вітаўт убачыў у гэтым хітры разлік і далёкі прыцэл (разам уратавацца ад крыжакоў, а затым пасягнуць наўсходнія землі), дык пачаў зацяжную міжусобную вайну з Ягайлам, што скончылася ў 1392 годзе пагадненнем — пасля яго ўладу ў ВКЛ перадалі Вітаўту на час яго жыцця і заадно зрабілі яго намеснікам караля (Ягайла “в лето 6895(1387), ставшн королем Полскнм, пойде пакн в Лнтву во отчество свое, в Вмльню, н тамо всю Лнтву н Жмудь на веру хрнстаанскую прнведе” — гэта значыць, некаторыя сённяшнія нашы і сённяшнія літоўскія землі былі пасвечаныя, як тады казалі, “у лацінства”, у каталіцкую веру).
Вітаўт, можа, пасля полацкага Усяслава Чарадзея — адзін з самых вялікіх дзяржаўных волатаў зямлі нашай. Ён быў саюзнікам Ордэна і ваяваў з ім, за што крыжакі знішчылі яго сыноў-заложнікаў, авалодаў Смаленскам, намагаўся — і не без поспеху — дыктаваць палітыку татарскім ханам, спрабаваў аб’яднаць каталіцызм і
3 “Летопнсной повестн о побоніде на Дону”.
праваслаўе, каб мы мелі адзіную веру, двойчы (у 1429 і 1440 гадах) хацеў дабіцца для ВКЛ незалежнасці, самому стаць каралём, ды палякі перашкодзілі, перахапілі па дарозе з Рыма ягоную карону. ВКЛ пры Вітаўце стала вялікім і магутным, а ў 1410-ым разам з польскімі і іншымі сіламі ўнесла свой велізарны ўклад у разгром крыжакоў пры Грунвальдзе. За ўсё гэта Вітаўта яшчэ пры жыцці называлі Вялікім, і яго імя ведала ўся Еўропа.
Вітаўт быў адным з тых, хто бачыў рост Маскоўскай дзяржавы. Ён з ёю і шукаў міру (“В лето 6898(1390). Васнлнй Дмнтровнч, московскнй князь, поят себе жену Софню, дшер Внтолта, князя лнтовского”.) і ўслед за продкамі настройваў супраць яе некаторых рускіх князёў (цвярскіх, разанскіх), і сам хадзіў туды з сілаю, вызначыўшы новую мяжу па рэках Угра і Ака. Ды XV стагоддзе — шанцаванне Маскоўскай Русі. Амаль за сотню гадоў пасля Кулікоўскай бітвы, пазбавіўшыся ад мангола-татарскага ярма, яна пачала амацоўвацца і падаваць сябе за пераемніцу Кіеўскай Русі. Канечне, з гэтым усе не маглі згадзіцца. Нават там, у былой Уладзіміра-Суздальскай зямлі. Значыць...
“Конфлнкт XV века жесток,— прызнаюць самі рускія гісторыкі.— В кровавых бранях столетмя определялось будушее Росснн” . Маем права дадаць: не толькі яе асабіста, але і суседзяў.
Маскоўскія князі, палічыўшы сябе вялікімі, пачалі “собнрать” Русь. Спачатку ім прыйшлося сутыкнуцца з самымі блізкімі суседзямі: “Всюду снделн соперннкн. Каждому лестно вокруг себя собнрать Русь, каждого надо убеднть, а убежденне одно — меч” (С.Барадзін. “Дмнтрнй Донской).
Вось так — агнём і мячом — не толькі “разжаловалн уже нз равных” (І.Лажэчнікаў. “Басурман”), робячы сябе “вышэйшымі”, a іншых князёў “ніжэйшымі”, вось так — агнём і мячом — “убеждалн” Пераяслаўль, Уладзімір, Разань, Цвер і іншыя рускія старажытныя княствы.
Асобная трагічная старонка ў XV стагоддзі — лёс Вялікага Ноўгарада, дзе ўсё здаўна рашалася не столькі князем, колькі вечам, дзе складваўся рэспубліканска-дэмакратычны лад. Ноўгарад не меў вялікай вайсковай сілы, дык каб адстаяць сваю волю, часта адкупліваўся ад нападнікаў: у 1428-ым “за мір” заплаціў таму ж грознаму Вітаўту на той час агромністыя грошы — 10 тысяч рублёў, а ў 1441 -ым маскоўскаму князю Васілію, Вітаўтаваму зяцю,— 8 тысяч. Калі ў 1456-ым Васілій зноў рушыў туды і перамог у бітве, ноўгарадцы таксама заплацілі кантрыбуцыю і пачалі ламаць гала-
3 прадмовы да зб. Гістарычных твораў пра Вялікі Ноўгарад “Государство все нам держатн, “Молодая гвардня”, 1985.
ву: што далей рабіць з маладым, але такім ваяўнічым суседам? Калі яму скарыцца, то прыйдзецца страціць усякую вольнасць, заняпасці, стаць ускраінай, як цяпер Уладзімір, Цвер ды Разань. Змагацца? Няма сілы. Дык што — можа, папрасіць апекі ў сапернікаў, у ВКЛ? Веча было за пераход да ВКЛ, што падмелася захаваць увесь ноўгарадскі лад.
Пачуўшы пра такое, сын Васілія, Іван Трэці, тут жа рашыў “убеднть” горды Ноўгарад і аб’явіў яму вайну, “ратуючы рускія землі ад лацінства”, хоць добра ведаў: па дамове з ВКЛ Ноўгарад захоўваў праваслаўе (а як жа абысціся без хлусні, дэмагогіі і палітычных фармулёвак?!). У 1471-ым Іван Трэці разграміў ноўгарадцаў, a ў 1477—1478 гадах дабіў. Вялікі Ноўгарад паў. Як некалі Кіеў. Праўда, апошні загінуў не толькі ад сваіх, але і ад чужынцаў.
Хто ведае, што было б ад саюзу ВКЛ і Вялікага Ноўгарада і ці надоўга была б тая злучанасць?! Але гісторыя развівалася так, што на Русі знішчылі рэспубліку. Адны бачылі, бачаць у гэтым толькі “прогресснвность”, бо “только переходом к строю самодержавному возможна была лнквндацня удельных порядков”, іншыя аплаквалі... пагібель старой Русі з яе даўніной і мудрасцю. Нават па-імперску настроены Карамзін у аповесці “Марфа Посадннца” не мог утрымацца, каб не ўкласці ў вусны гераіні і такое: “Но знай, о Новгород, что с утратою вольностн нссохнет н самый нсточннк твоего богатства: она ожнвляет трудолюбне, нзоіцряет серпы н златнт ннвы; она прнвлекает нностранцев в нашн стены с сокровніцамн торговлн... Бедность, бедность накажет недостойных граждан, не умевшнх сохраннть наследне отцов свонх! Померкнет слава твоя, град велнкнй, опустеют многолюдные концы твон; шнрокне улнцы зарастут травою, н велнколепне твое, нсчезнув навекн, будет баснею народа... Он задумается горестно н скажет только: “Здесь был Новгород!..”
Над расправаю з Вялікім Ноўгарадам нельга не жахнуцца: хоць “Новгород для тогдашней Русн был тем же, чем теперь Парнж для всей Европы”, аднак “Нван уннчтожнл Новгород до корня, переселнв его жнтелей по разным краям... н заменнв прежнее населенне новым, чуждым прежннх местных воспомннаняй”, “шло дело не о том, чтобы разбнть новгородское войско... йван хотел обезснлнть его, довеста до ннчтожества: войска, распуіценные отрядамн на восток н север, нстребляя селення на земле, прннадлежаіцей Новгороду, убнвалн беззаіцнтных людей, а те, которые успевалн уйтн, должны былн умнрать с голоду, потому что ратные людн везде нстреблялн хлебные запасы”. (І.Лажэчнікаў. “Басурман”).
Мала сказаць, што не верыцца, калі чытаеш такое. Кроў стыне, свядомасць не ўспрымае: няўжо іменна так трэба паводзіцца са
сваім жа людам, мячом і агнём гонячы яго ў “шчасце?!” Няўжо гэта нічому не вучыла і не вучыць?!
Вызваліўшыся ад мангола-татарскага іга і “убеднвшн” блізкіх суседзяў, Іван Трэці зірне і далей, вокам не міргнуўшы і не заікнуўшыся, заявіць... “о правах монх на древнюю отчнну нашу, Лнтву”, хоць яе, Літву, як і Полацк, не мела пад сваёй рукою Кіеўская Русь, а калі насядала з сілаю, то яе адбівалі. ВКЛ “убеждалл” войнамі ў 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537 гадах, затым у Лівонскай вайне 1558—1583 гадоў. Амаль цэлае стагоддзе нашы продкі “аніяк не маглі зразумець, чыя яны вотчына”, абараняліся ад “апекуноў!”
Хто сёння падлічыць, колькі каштавала тое “убежденле?!” Хто скажа, якім яно было?! Ды за стагоддзе!
Мабыць, невыпадкова нашы прадзеды пайшлі на Люблінскую унію 1569 года з Польшчай, зладзіўшы з ёй адну дзяржаву — Рэч Паспалітую. Праўда, дабіліся для сябе ўступкі: хоць на чале дзяржавы будзе выбарны польскі кароль (ён жа і вялікі князь літоўскі), але ў іх будуць сваё войска, асобнае заканадаўства, суд, казна, a афіцыйнай мовай застанецца беларуская. Больш таго — карэнныя палякі не будуць мець права займаць у “Княстве” высокіх пасад, мець зямельныя надзелы. XVII стагоддзе — эпоха частых войнаў паміж Маскоўскай Руссю і Рэччу Паспалітай за Украіну і Беларусь, на пачатку XVIII, у 1700—1721 гадах,— яшчэ вайна і са Швецыяй. Шмат іх, тых войнаў, адбывалася менавіта на нашай зямлі. Яны абяскровілі яе. I яшчэ. Польскія кіруючыя колы кінуліся акаталізоўваць і паланізаваць беларускія землі, а ў 1696 годзе забаранілі ўжыванне беларускай мовы, замяніўшы яе польскай.
Калі перамагла Швецыю, Расія стала адной з вялікіх у Еўропе, пачала складвацца ў імперыю. “Он (Пётр I) завершнл то, что прлготовлено было предшествовавшлмл векамл”. Узяўшы Рэч Паспалітую на змор і спажыўшы яе звады, прадажнасць вярхоў, Кацярына II разам з Прусіяй і Аўстрыяй закулісна падзялілі знямоглую дзяржаву, і беларускія землі “воссоедлнлллсь” з рускімі. Пэўны час у Расійскай імперыі лічыліся з дзяржаўнасцю нашых продкаў (дазвалялі ўжываць Статут ВКЛ, нацыянальныя сімвалы нароўні з царскімі ў арміі), але ў 1840-ым забаранілі ўжываць нават словы “Беларусь” і “Літва” і ўвялі іншае найменне — Паўночна-Заходні край. Усё беларускае забаранялася ажно да 1905 года. Паўстанні задушваліся; гістарычная памяць нашага люду чэзла, падмянялася, што, урэшце, толькі нямногія ведалі, што былі, як і той жа Ноўгарад, Полацк, Тураў, Навагародак, Літва, ВКЛ, і не проста існавалі, а з’яўляліся слаўнай старонкай, гонарам гэтай зямлі!.. У лепшыя часы абшары ВКЛ дасягалі 900 тысяч квадратных кіламетраў!
“Событня сложнлнсь в пользу самодержавня,— адкрыта і, трэба сказаць, мужна, нават бязлітасна для сваёй Радзімы пісаў А.Герцэн,— Россмя была спасена; она стала снльной, велнкой — но какой ценою? Это самая несчастная, самая порабоіценная нз стран земного шара. Москва спасла Россню, задушнв всё, что было свободного в русской жнзнн...”
...Чуем ці не чуем кліч роднага звона?
1995—1998
ЗМЕСТ
МІР СЯРОД ВАЙНЫ. Кніга першая — 6
ГАРТУНАК ВАЙНОЮ. Кніга другая — 203
Літаратурна-мастацкае выданне
ДАЛІДОВІЧ Генрых Вацлававіч
КЛІЧ РОДНАГА ЗВОНА
Р а м а н-х р о н і к a
Для старэйшага школьнага ўзросту
Рэдактары Я. I. Хвалей, A. М. Каляда
Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі Камп’ютэрны набор і верстка/f В Русецкая Тэхнічны рэдактар Г Ф. Дуброўская КарэктарыД Р. Лосік, М. Ч. Пермякова
Падпісана да друку 24.01.2000. Фармат 84х 108'/ Палера газетмая.
32
Гарнпуратып Таймс. Афсетны друк. Ум друк. арк. 20,16. Ул.-выд. арк. 26,48 Тыраж 3000 эю. Зак. 243.
Дзяржаўнае прадпрыемства “Выдавецтва “Юнацтва” Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7, 20.12.1997 г. 220600, Мінск, Машэрава,11. Надрукава.за з арыгінал-макета заказчыка ў друкарні выдавецтва “Беларускі Дом друку” 220013, Мінск, Ф. Скарыны, 79.
Далідовіч Г.
Д 15 Кліч роднага звона: Раман-хроніка: Для ст. шк. узросту/ Маст. А. Ю. Кажаноўскі.— Мн.: Юнацтва, 2000 —383с.: іл.
ISBN 985-05-0359-9.
У 1997 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніга рамана лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча “Кліч роднага звона”. Цяпер чытач мае магчымасць з ім пазнаеміцца поўнасцю — даведацца пра ўтварэнне дзяржаўнасці на нашых землях ў XIII стагоддзі, пра ўзвышэнне Навагародка як горада, княства і цэнтра будучай дзяржавы.
УДК 882.6-93
ББК 84(4 Бен)-44