Краса Айчыны. Прысвячаецца 750-годдзю каранацыі Мендоўга
Каталог-даведнік
Памер: 19с.
Мінск 2003
БЕЛАруСКАЯ АКАДЭМІЯ ВЫЯўЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА Нацыянальны МўЗЕЙ гісторыі І культуры БЕЛАруСІ
КРАСА АЙЧЫНЫ
ПрЫСВЯЧАЕЦЦА 750-ГОДДЗЮ КАрАНАЦЫІ МЕНДОўГА
Каталог-даведнік
Менск
2005
Выстава «КрасаАйчыны» -сёмая па л іку, якую ГА «Беларуская акадэмія выяўленчагаластацтва» ладзіць штогод ад свайго заснавання. Выстава этапная, пасля чарговага Агульнага Сходу акадэмікаў. Абраны новы склад Прэзідыума, вызначаны канкрэтныя шляхі развіцця БелАВМ.
Высгавачная дзейнасць застаецца найбольш адметнай рысай правадзейных сяброў Акадэміі. За прамінулыя 4 гады яны ўзялі ўдзел у 214 выставах (персанальных і калекгыўных). Такім чынам выконваецца іх прафесій। ны абавязак перад Бацькаўшчынай. Уласнымі творамі і акадэмікі адказваюць на істотнае пытанне існаванне | школы сучаснага беларускага мастацтва і прысутнасць № яе ў свеце. Пашыраецца геаграфія саміх выстаў у БеL ларусі. 3 творамі мастакоў пазнаёміліся жыхары БагН данава, Баранавіч, Барысава, Брэста, Валожына, ГальГ шанаў Гомеля, Гродна, Ліды, Магілёва, Светлагорска.
За межамі краіны прайпілі выставы ў Аўстрыі, БалV гарыі, Бельгіі, Галандыі, Грэцыі, ЗІПА, Італіі, Іспаніі, Ж Кітаі, Летуве, Нарвегіі, Нямеччыне, Полыпчы, Расеі, I* Славеніі, Славакіі, Францыі, Чэхіі, Японіі і інш.).
Персанальныя галерэі акадэмікаў Г. Вашчанкі і Л. Шчамялёва адкрыты ў Гомелі і Менску. Рашэнг. нем Прэзідыума заснаваны Музэй БелАВМ у Ракаве на сядзібе братоў Янушкевічаў. У ім можна азнаёміцца з творамі акадэмікаў і культурай рэгіёна.
‘ Выстава «Краса Айчыны» працягвае тра-
дыцыю экспанавання прац нашых стыпендыятаў і дыпламантаў разам з творамі акадэмікаў. Прафесійнае сталенне, пошукі і духоўная скіраванасць нашай моладдзі надае ўпэўненасць у будучыні мастацтва краіны.
Выстава «Краса Айчыны» лучыць працы мастакоў трох пакаленняў творцаў якія сфармалі сучасную беларускую школу, і якім ёсць што сказаць сваімі новымі працамі гледачу, даць імпульс для роздуму і веру ў спраўджанасць абранага шляху.
Б ’
Фелікс ЯНУШКЕВІЧ
Леў АЛІМАЎ
Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Нарадзіўся ў 1945 годзе. 1970 скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча «Памяці 1905 года». Удзельнік шматлікіх нацыянальных і міжнародных мастацкіх выстаў. 1990 дыплом Міжнароднай біенале графікі ў Калініградзе (Расія). 1992 прэмія Міжнароднай выставы графікі «Міні-прынт» (Каліфорнія, ЗША). 1992 Інтэрнацыянальным Біяграфічным Цэнтрам названы «Чалавекам года», узнагароджаны дыпломам «За творчыя дасягненні ў XX стагоддзі» (Кембрыдж, Вялікабрытанія). 1995 3 прэмія 1-й Міжнароднай трыенале гравюры (Токіо, Японія).
1998 медаль і дыплом 17-й Міжнароднай біенале сучаснага экслібрыса (Мальборк, Польшча).
Міхась БАРАЗНА
Акадэмік мастацтвазнаўства Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
Нарадзіўся 20 лістапада 1962 .
У 1985 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
У 1991 скончыў аспірантуру пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
3 1986-1992 мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь».
3 1992 года — на выкладчыцкай працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
3 серыі «Рух», 19972003, ч. б. фота, 30x40
«Тры аблокі», 1998, афорт, акватынта
Анатоль БАРАНОЎСКІ
Акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў.
Нарадзіўся ў 1937 г. у Менску. 1958 скончыў Менскае мастацкае вучылішча. 1965 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральнамастацкі інстытут, пачынае ўдзельнічаць у мастацкіх выставах.
1981 удзельнік Міжнароднага пленэру ў Балгарыі.
1996,1997 удзельнік I і II Міжнародных пленэраў імя В. Бялыніцкага-Бірулі (Магілёў).
Уладзімір ВІШНЕЎСКІ
Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Віцэпрэзідэнт Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, дацэнт па спецыяльнасці «Мастацтва».
Нарадзіўся 17 лютага 1955 г. у вёсцы Балочыцы Слуцкага раёна. 1966-1973 вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. 1979 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі.
3 1988 на выкладчыцкай працы ў Беларускай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза мастакоў.
Работы ў галіне кніжнай графікі адзначаны дыпломамі конкурсаў «Мастацтва кнігі».
«Карона Мнндоўга», 2003 г. афорт, акватынта, 65x33
«Ля возера», 1999 г. палатно, алей, 71x73
Сяргей ГРЫНЕВІЧ
Акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Нарадзіўся 25 лютага I960 года у пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці.
У 1978 скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву. У 1983 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне манументальнага жывапісу). Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Правёў болып за двадцаць персанальных выстаў.
Уладзімір ЗІНКЕВІЧ
Акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Віце-прэзідэнт Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, дацэнт па спецыяльнасці «Мастацтва», Загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Нарадзіўся 23 студзеня 1951 г. у пасёлку Стралічава Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. 1977 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральнамастацкі інстытут. 1981 сябра Беларускага саюза мастакоў.
Міжнародны семінар «Мастацтва майстар-клас» у «Фахверке». 1996 персанальная выстава ў галерэі «Традыцыя», г. Светлагорск. «Мастацтва ў парку» Міжнародная мастацкая акцыя-пленэр Rheda Wiedebrueck (Германія). 1997 персанальная выстава ў галерэі «Мастацтва», Мінск.
«Рыбалоўная архаіка», 2002, палатно, алей, 97x130
«Начное купанне», 1999 г, палатно, тэмпера, 80x95
Уладзімір ПАНЦЯЛЕЕЎ
Акадэмік скулытгуры Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Нарадзіўся ў 1957 г. у вёсцы Навасёлкі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. 3 1976 па 1983 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве.
1989 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне скульптуры.
1985 пачаў удзельнічаць у мастацкіх выставах.
1991 — сябра Саюза мастакоў Беларусі.
Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і замежных выстаў.
Мікалай СЕЛЯШЧУК
Акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Нарадзіўся 4 жніўня 1947 г. у вёсцы Вялікарыта Брэсцкай вобласці.
1976 скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная работа ілюстрацыя да кнігі А. Якімовіча «Кастусь Каліноўскі». Кніжная графіка М. Селяшчука неаднаразова адзначалася дыпломамі вышэйшай ступені рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў «Мастацтва кнігі». 1977 дыплом і прэмія Міністэрства культуры СССР. 1989 узнагароджаны медалём «Залаты яблык» і дыпломам Міжнароднай біенале кніжнай ілюстрацыі (Браціслава, Славакія) за афармленне кнігі «Індыкалакудыкала» Р. Барадуліна. 1992 Інтэрнацыянальным біяграфічным цэнтрам узнагароджаны медалём «За дасягненні ў XX стагоддзі» (Кембрыдж, Вялікабрытанія). 1993 прэмія «Чалавек года» ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» (Мінск). 1995 Рэспубліканская прэмія года «Сустрэчы на Раство».
«Чырвоны конь», 2001, чырвонае дрэва, 56x23x12
«Час лагоды і спакок», 1989 г. палатно, алей, 35x40
Георгій СКРЫПНІЧЭНКА
Акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Нарадзіўся ў 1940 г. 1965 удзел у першай мастацкай выставе.
1966 скончыў Менскае мастацкае вучылішча.
3 1972 г. сябра Беларускага саюза мастакоў.
Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
Рыгор СІТНІЦА
Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Нарадзіўся 1 студзеня 1958 г. у вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
3 1971 па 1976 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай школе па музыцы і выяўленчым мастацтве.
У 1982 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (БДТМІ). 3 1983 г. выкладчык Беларускага каледжа мастацтваў. У 1985 г. прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
3 1980 г. удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, мастацкіх імпрэзаў.
«Замак 5», 1999 г. палатно, тэмпера, 90x90
«Археалагічныя зьявы», 2002, палатно, алей, 90x125
Валерый СЛАВУК
Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Нарадзіўся ў 1947 г. у Коханаве Віцебскай вобласці. Скончыўу 1977 г. Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. 1978-1980 стыпендыя Саюза мастакоў СССР. 1978 уступіў у Маладзёжнае аб’яднанне пры Саюзе мастакоў БССР. 3 1980 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1983 Дыплом VI Талінскай трыенале графікі. 1993 Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі. Удзельнік і лаўрэат шматлікіх конкурсаў «Мастацтва кнігі».
Павел ТАТАРНІКАЎ
Акадэмік графікі Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Вучоны сакратар Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Нарадзіўся 23.07.1971 г. ў Брэсце. 3 1982 па 1989 гг. вучьгўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве.
У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне графікі. 3 1997 г. сябра Беларускага саюза мастакоў. 2000 — Адзначэнне Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. 1999 — плакета «Залатое пяро». Міжнароднае біенале «Залатое пяро Белграда» (Югаславія).
2000 — Гран-Пры конкурса «Мастак і кніга». 2001 — прыз «Залаты яблык». Міжнароднае біенале ілюстрацыі «ВІВ—2001» ў Братыславе (Славакія). 2003 — прэмія «Лепшае выданне года» на конкурсе «Мастацтва кнігі».
Ілюстрацыя да кнігі «Песня аб паходзе Ігара» у перакладзе Я. Купалы, акварэль, папера, 2003,20x20
«Дыялог», 2000, туш, пяро, 60x80
Уладзімір ТОЎСЦІК
Акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Нарадзіўся ў 1949 г. у Менску. У 1972 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. 1972 — пачаў удзельнічаць у выставах. 1973—1976 — стажыраваўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у г. Баку (Азербайджан). 1976 — сябра Саюза мастакоў Беларусі. 1982 — лаўрэат прэміі камсамола Беларусі. Загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.