Крумкач кажа нельга!
Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст
Выдавец: Коска
Памер: 18с.
Мінск 2018
Юя Вімандэр Свэн Мурдквіст
МІНСК • КАНДРУСЕВІЧ НАДЗЕЯ • 2018
— Ёху-у, ёху-у, глядзі, як гушкаецца карова!
— Карр! НЕЛЬГА гушкацца, Мама Му! Каровам НЕЛЬГА гушкацца!
— Хадзі сюды, Крумкач!
Паплюхаем па лужынах!
— Карр! НЕЛЬГА плюхацца, Мама Му!
Я намокну!
— Гоп-гоп. Глянь, Крумкач, я скачу!
— Карр! Каровам НЕЛЬГА скакаць, Мама Му!
У мяне адымуцца крылы!
Ай, му-у! Глядзі, Крумкач, — пластыр. Я пераскоквала праз агароджу ды падрапалася.
Карр, Мама Му! НЕЛЬГА скакаць праз агароджу. Хадзі, як усе каровы!
— Паглядзі, я на горцы, Крумкач! Ёху-у-у!
— Карр, табе НЕЛЬГА ў ваду, Мама Му!
Я ж намокну, я намокну, намо-о-окну!
— Глядзі, Крумкач, — боцікі!
Цяпер я не намокну!
— Карр! НЕЛЬГА абуваць чатыры боцікі, Мама Му! Трэба два!
— Я чытаю, Крумкач. М-у-у, як здорава!
— Карр! Табе НЕЛЬГА чытаць, Мама Му!
Каровам НЕЛЬГА чытаць!
Каровы не чытаюць!
— Хадзі сюды, Крумкач, я хачу пакатацца на санках. Пацягаеш мяне?
— Ушчыкніце мяне за пёркі! Крумкачам НЕЛЬГА цягаць кароў. Цягай сябе сама!
— Я малюю, Крумкач. Чырвоны, сіні, жоўты. Му-у-у, як класна!
— Карр! Каровам НЕЛЬГА маляваць, Мама Му!.. Ці... можа... МОЖНА? Толькі шэры і чорны! Во як!
Літаратурна-мастацкае выданне
Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн
КРУМКАЧ КАЖА «НЕЛЬГА»!
Для дзяцей дашкольнага ўзросту
Мастак Свэн Нурдквіст
Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч
Рэдактар Дзмітры Плакс
Адказны за выпуск Надзя Кандрусевіч
Тэхнічны рэдактар Алег Глекаў
Карэктар Алена Спрытніч
Падпісана да друку 14.03.2018. Друк афсетны. Наклад 1000 ас. Замова 190.
Выдавец ІП Кандрусевіч Надзея Канстанцінаўна.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/520 ад 11.08.2017. Вул. Купалаўская, д. 11, в. Каралёў Стан, 223027, Мінскі раён, Мінская вобл. Тэл. +375 29 509 14 16
Надрукавана ў ПУП «Джй энд Дй».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/36 ад 13.01.2014. Вул. Бурдзейнага, 37-191, 220136, г. Мінск.
УДК 821.113.6-93
ББК 84(4 Шве)-44
B11
ISBN 978-985-90452-2-6
© Jujja Wieslander, тэкст, 2017
© Sven Nordqvist, ілюстрацыі, 2017
© Raben & Sjogren, 2017
© Надзя Кандрусевіч, пераклад на бел. мову, 2018
© Выданне на бел. мове. ІП Кандрусевіч Надзея, 2018
789859
045226