КРЫТЭРЫІ, АЛЬБО АГНІЎДАРОЗЕ
КРЫТЭРЫІ, АЛЬБО АГШ ЎДАРОЗЕ
ФЕТХУЛАХ ГЮЛЕН
Мінск
«Беларуская навука»
2012
УДК 130.12 (560)
ББК 87.3 (5Туц)
Г99
Сумесны праект грамадскага аб’яднання «Дыялог Еўразія» і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Пераклад на беларускую мову Алеся Радзіміча з рускага выдання:
Гюлен, Ф. Крнтернн, нлн Огнн в путн / Фетхуллах Гюлен. — М.: Новый Свет, 2006
Рэдактар беларускага перакладу С. Л. Гаранін
УДК 130.12 (560)
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2012
ЗМЕСТ
Прадмова........................................................... 9
Пра аўтара........................................................ 13
Мальба-дуа....................................................... 19
Пра вандроўніка............................................... 23
Частка першая
Згодна з мудрасцю
Навука.............................................................. 29
Сапраўдная мэта навукі................................... 30
Веды і невуцтва................................................ 33
Павага да думкі................................................ 34
Рэлігія............................................................... 35
Свяшчэнны Каран............................................ 38
Апошні Пасланнік Алаха Мухамад.................... 43
Тасавуф............................................................ 45
Культура........................................................... 47
Свабода............................................................ 48
Цывілізацыя...................................................... 50
Прагрэс............................................................. 51
Мастацтва........................................................ 53
Літаратура........................................................ 56
Паэзія............................................................... 60
Жыццё і дух...................................................... 65
Цуды прарокаў і святых.................................... 68
Сны................................................................... 69
Любоў............................................................... 71
Жанчына........................................................... 76
Прырода........................................................... 81
Здольнасць прадбачыць................................... 82
Пачуццё і ўспрыманне...................................... 84
Каліўцы мудрасці.............................................. 87
Мудрасць.......................................................... 92
Сумленне з пункту гледжання мудрасці........... 96
Веды з вышыні мудрасці................................... 98
Гонар вуснамі мудрасці.................................. 101
Хлусня вуснамі мудрасці................................ 102
Мудрасць і высакароднасць........................... 103
Друк................................................................ 104
Любоў з пункту гледжання мудрасці............... 105
...і чалавек падмануўся................................... 106
У гісторыі шмат урокаў................................... 106
Зусім не дробязь............................................. 107
Пра час........................................................... 107
Праклёны........................................................ 108
Шок................................................................. 108
Рай................................................................. 108
Частка другая
Чалавек і яго ўчынкі Богаслужэнне................. 111
Чалавек.......................................................... 113
Павага да чалавека........................................ 115
Баланс паміж фізічным і духоўным................. 115
Добрацярпімасць............................................ 117
Сціпласць....................................................... 119
Чалавечнасць................................................. 122
Чалавечнасць, альбо Муруват........................ 124
Грэх і ачышчэнне............................................ 126
Сакрэт і ўменне захоўваць таямніцу............... 128
Бедства па імені язык..................................... 131
Абяцанне........................................................ 134
Стрыманасць.................................................. 135
Добрае і тое, што яшчэ лепшае...................... 135
Дзеянні і ўчынкі.............................................. 136
Адзінства высокіх пачуццяў............................ 138
Дабро і ўсведамленне дабра.......................... 139
Чалавек, які ахвяруе сабою............................ 140
Адзінства Усявышняга і любоў да Яго............. 140
Паходня барзаха............................................ 141
Унутраны свет................................................. 142
Імкненне да дабра.......................................... 142
Сябар і таварыскасць..................................... 143
«Каштоўныя» людзі........................................ 145
Найкаштоўнейшы капітал............................... 146
Непазбежнасць смерці................................... 146
Плакаць і смяяцца.......................................... 147
Пра страх і надзею.......................................... 147
Дні чалавечага жыцця.................................... 148
Жыццё, поўнае раскошы................................. 148
Сапраўднае жыццё......................................... 148
Адзінота........................................................ 148
Пытанне глыбіні.............................................. 149
Ліха................................................................. 149
Некаторыя заганныя бакі чалавечага сэрца... 149
Сквапнасць..................................................... 150
Аблуда............................................................ 150
Невуцтва......................................................... 151
Праўдзівае аблічча зямнога жыцця................ 151
Грэшныя душы................................................ 152
«Нованароджаныя»........................................ 152
Частка трэцяя
Пра маральнае і грамадскае Нацыя............... 155
Малады чалавек............................................. 156
Маладосць...................................................... 158
Шлюб і сям’я................................................... 158
Развод............................................................ 161
Бацькі............................................................. 162
Дзіця............................................................... 164
Правы дзіцяці................................................. 165
Маральнасць.................................................. 167
Высакароднасць............................................. 168
Выхаванне...................................................... 170
Настаўленне................................................... 174
Прынцып нарады............................................ 175
Правата.......................................................... 177
Справядлівасць.............................................. 177
Дабро і ліха..................................................... 178
Рэспубліка...................................................... 179
Палітыка......................................................... 181
Мячэці і іх прызначэнне.................................. 190
Гандаль.......................................................... 190
Пра мову......................................................... 192
Макіявелізм.................................................... 193
Трыумф дабра і прыгажосці............................ 193
Частка чацвёртая
Пра рух...
Чалавек, які прысвяціў сябе........................ ідэалу 197
Тым, хто ідзе па шляху настаўніцтва.............. 198
Крэда тых, хто здабыў веліч.......................... 201
Героі, якія прысвяцілі сябе справе Любові...... 202
Мэта і сродкі................................................... 203
Нарада............................................................ 205
Асцярожнасць................................................. 206
Цярпенне........................................................ 209
Трываць, а не крыўдаваць.............................. 210
Цвёрдасць і здрада......................................... 213
Вернік падманваецца адзін раз...................... 215
Супярэчнасці.................................................. 216
Мэта жыцця.................................................... 217
Любы прадстаўнік........................................... 218
Адзінства ўнутранага і знешняга..................... 218
Тыя, што лунаюць у вышынях......................... 218
Непахісная воля.............................................. 219
Самотныя і дзіўныя людзі............................... 219
Служэнне нацыі.............................................. 219
Імкненне да яднання....................................... 220
Перадусім планаванне.................................... 220
План............................................................... 220
Вынік............................................................... 220
Змагар за ідэю................................................ 221
Сродак і мэта.................................................. 221
Несправядлівы сродак.................................... 222
Лянота і бестурботнасць................................. 222
Славалюбства................................................ 223
Страчанае напружанне................................... 226
Крайнасці........................................................ 226
Прымітыўныя летуценні.................................. 227
Вір эгаізму...................................................... 227
На шляху да вечнасці..................................... 230
Дуа................................................................. 234
ПРАДМОВА
Кніга «Крытэрыі, альбо Агні ў дарозе», што належыць пяру асветніка, тэолага і публіцыста Мухамада Фетхулаха Гюлена, гэта першая кніга турэцкага аўтара, перакладзеная на беларускую мову. «Крытэрыі...» — гэта плён шматгадовых роздумаў і духоўных пошукаў выдатнага турэцкага мысліцелягуманіста, ідэі якога паспяхова распаўсюджваюцца ў сучасным свеце.
Фетхулах Гюлен увайшоў у культурную прастору сучаснага свету ў 60-х гадах XX ст., калі, выкладаючы ў Турцыі вучэбны прадмет, блізкі, у нашым разуменні, да этыкі, пачаў прапаведаваць ідэі пошуку згоды і паразумення паміж людзьмі рознага сацыяльнага становішча, розных канфесій і поглядаў, розных палітычных і грамадскіх перакананняў.
На той час Турцыя знаходзілася ў стане глыбокага крызісу. Розныя палітычныя групоўкі спаборнічалі за ўладу. Шлях да пераадолення варожасці паміж людзьмі прапаведнік бачыў у наладжванні дыялогу паміж імі шляхам актуалізацыі традыцыйных для народа духоўных каштоўнасцей, у тым ліку і мусульманскіх, але пададзеных не ў фундаментальным аспекце, а ў аспекце маралі і этыкі. Фетхулах Гюлен многа ездзіў па краіне і выступаў з прамовамі і лекцыямі, а потым — і з друкаваным словам. Каран і прыродазнаўчыя навукі, сацыяльныя пытанні, крытыка дарвінізму вось кола пытанняў, якія раскрываў, абапіраючыся на Свяшчэнны Каран, Фетхулах Гюлен. Ён знаходзіў аднадумцаў і слухачоў нават сярод вышэйшых палітыкаў. 3 другой паловы 90-х гадоў асветнік па-
чаў шырока публікаваць артыкулы і кнігі, выступаць па радыё і на тэлебачанні.
Чым жа прыцягальны Фетхулах Гюлен для суайчыннікаў і сусветнай грамадскасці? Перш за ўсё тым, што традыцыйныя духоўныя каштоўнасці іслама ён здолеў наблізіць да дасягненняў сучаснай гуманістычнай цывілізацыі, раскрыўшы іх у святле любві і Божай благадаці. Намаганні Фетхулаха Гюлена накіраваны на стварэнне атмасферы цярпімасці. 3 дапамогай дыялогу ён хоча ўзвесці масты паміж рэлігіямі і культурамі. Яго дзейнасць даўно ўжо не абмяжоўваецца Турцыяй. У 2008 годзе Фетхулах Гюлен заняў першае месца ў рэйтынгу сусветных інтэлектуалаў амерыканскага часопіса «Foregin Policy». У гэтым і заключаецца адна з адметных рыс творчай біяграфіі Фетхулаха Гюлена: большасць яго ідэй пачалі шырока ўвасабляцца ў практыку пры яго жыцці. Думкі і мары прапаведніка, знайшоўшы шырокі водгук у сусветным грамадстве, прывялі да фарміравання шырокага культурна-асветніцкага руху. Гэты рух не ёсць цэнтралізаваная і фармальная арганізацыя. Гутарка ідзе аб сумесных намаганнях многіх інтэлектуалаў, рэлігійных дзеячаў, даследчыкаў і выкладчыкаў, аб’яднаных агульнымі мэтамі і жаданнем прапагандаваць ідэі талерантнасці, высокай маралі і пазітыўнага ўзаемадзеяння ва ўмовах сучаснага свету. Намаганнямі добраахвотных паслядоўнікаў прапаведніка створаны тысячы адукацыйных устаноў болып як у 130 краінах. I вось нарэшце беларускі чытач атрымлівае кнігу, якая з’яўляецца свайго роду квінтэсэнцыяй усяго вучэння Фетхулаха Гюлена, але выкладзенага не ў форме навуковага трактату, а ў выглядзе кароткіх і немудрагелістых тэзісаў, даступных разуменню кожнага чалавека.
Выданне кнігі Фетхулаха Гюлена на беларускай мове з’яўляецца вынікам сумеснага праекта Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і грамадскага аб’яднання “Дыялог Еўразія” арганізацыі, якая мае на мэце наладжванне дыялогу паміж цывілізацыямі вялікага Усходу і вялікага Захаду. Нагадаем у сувязі з гэтым, што менавіта Беларусі было накана-
вана гісторыяй стагоддзямі служыць мастом паміж Захадам і Усходам.
Выданне кніг беларускіх класікаў і турэцкага асветніка гэта той падмурак, на якім можа і павінна будавацца ўзаемаразуменне такіх далёкіх і разам з тым такіх блізкіх народаў, як беларусы і туркі, такіх розных і разам з тым такіх падобных культур, як беларуская і турэцкая. Менавіта ажыўленнем гэтай цікавасці тлумачыцца распачатая праца па перакладзе твораў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа на турэцкую мову, што як ні парадаксальна таксама робіцца ўпершыню. Несумненна, што выданне гэтых кніг паслужыць умацаванню згоды і развіццю сяброўскіх адносін паміж беларускім і турэцкім народамі.
С. Л. Гаранін, кандыдат філалагічных навук, намеснік дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Вядомы асабістай сціпласцю і прастатою жыцця, Фетхулах Гюлен не толькі навуковец з вялікай літары, але і значны грамадскі дзеяч. Ён вядомы і асабістай нястомнай актыўнасцю ў распаўсюджванні сярод шырокіх мас ідэй цярпімасці і ўзаемаразумення паміж людзьмі. А яго намаганні, скіраваныя на вырашэнне неадкладных сацыяльных праблем, ператварылі яго ў найболын аўтарытэтнага, усімі прызнанага і шанаванага грамадскага дзеяча Турцыі. Натуральна, у Фетхулаха Гюлена ёсць мноства прыхільнікаў у многіх краінах свету. Бо яго жыццё цалкам прысвечана пошуку рашэнняў сацыяльных праблем і шляхоў задавальнення духоўных патрэб людзей, агульначалавечая значнасць якіх відавочная.
Поруч з харызматычнасцю Фетхулаха Гюлена вылучае арыгінальнасць ідэй і разнастайнасць кірункаў практычнай дзейнасці. Ён выступае супраць нявер’я і несправядлівасці. Выяўленыя ім мудрасць і рацыянальны падыход да праблем не саступаюць глыбіні яго пачуццяў і веры. Многім гэта падасца парадаксальным, але Фетхулах Гюлен спалучае ў сабе палкасць пачуццяў з незвычайнай ураўнаважанасцю думак і дзеянняў.
Турэцкія навукоўцы і інтэлектуалы наўпрост ці ўскосна прызнаюць Фетхулаха Гюлена адным з найбольш уплывовых мысліцеляў і пісьменнікаў не толькі ў маштабах Турцыі, але і ўсяго свету. Нягледзячы на тое, што ён дэ-факта знаходзіцца ў авангардзе руху за абнаўленне інтэлектуальнага, сацыяльнага і духоўнага жыцця мусульман, Фетхулах Гюлен заўсёды застаецца пакорным слугой Усявышняга і адным з самых сціплых прадстаўнікоў грамадства. У сваім жыцці ён кіруецца залатым правілам: «Наталенне славай падобна да салодкай атруты, бо яно пазбаўляе сэрца духоўнай моцы».
На працягу свайго жыцця Фетхулах Гюлен імкнецца выражаць інтарэсы не толькі мусульман, але і ўсяго чалавецтва, яго веру, надзею і імкненні. Асабістыя нягоды для яго рэчы малазначныя, але ён прымае вельмі блізка да сэрца беды іншых людзей. Любую несправядлівасць, скіраваную супраць чалавецтва, ён расцэньвае як удар ва ўласнае сэрца. Аднойчы ён так растлумачыў прыроду сваіх душэўных пакут: «Кожны раз, калі я заўважаю, як ападаюць асеннія лісты, я адчуваю боль, быццам мяне пазбаўляюць рукі».
Фетхулах Гюлен нарадзіўся на ўсходзе краіны, у вёсцы Каруджук, што ў правінцыі Эрзурум, у 1941 годзе (паводле запісу ў пасведчанні аб нараджэнні; фактычна у 1938 годзе). Вялікі ўплыў на станаўленне яго духоўных арыенціраў, перакананняў і поглядаў аказала сям’я. Вось, што кажа пра гэта сам Фетхулах Гюлен: «Магчыма, у яшчэ большай ступені, чым дзед, на мяне ўплывала мая бабуля Мунісе-ханум. Яна была незвычайнай жанчынай, якая не любіла пустыя размовы. У тыя часы, калі асуджалася чытанне Карана, мая бабуля навучыла чытанню гэтай Кнігі ўсіх жанчын нашай вёскі, а таксама і мяне. Немалую ролю ў маім выхаванні адыграў і бацька. Чалавек ён быў набожны, вельмі ўважлівы і акуратны. Бацька ніколі не губляў час марна».
Адукацыю Фетхулах Гюлен атрымаў у асноўным у прыватным парадку ў медрэсэ, а таксама ў прызнаных турэцкіх улемаў таго часу Алварлы Эфе, Асмана Бекташа Хаджы, Хаджы Сыдкы Эфендзі і іншых. Ён не абмяжоўваў сябе атрыманнем толькі багаслоўскіх ведаў і нястомна вывучаў асновы іншых навук, адначасова займаўся літаратурай, не пакідаючы без увагі і тэалогію суфізм. I ў 1958 годзе, паспяхова здаўшы экзамен, Фетхулах Гюлен пачаў выкладчыцкую дзейнасць у г. Эдзірне, прымаючы актыўны ўдзел у рэлігійным і грамадскім жыцці горада. Пасля службы ў войску ён працягнуў папярэднюю дзейнасць у Эдзірне, адкуль яго перавялі ў Ізмір, трэці па велічыні горад Турцыі. Гэта прызначэнне стала паваротным у яго жыцці. Цяпер ён не абмяжоўваўся выкладаннем у адным толькі Ізміры, а пачаў ездзіць па гарадах з лекцыямі на разнастайныя тэмы: ад крытыкі
дарвінізму да ісламскай канцэпцыі сацыяльнай справядлівасці. Фетхулах Гюлен пастаянна бываў у месцах, якія звычайна наведваюцца простым людам, каб данесці свае думкі непасрэдна да слухача.
Фетхулах Гюлен доўгі час марыў пра маладое пакаленне, якое спалучала б інтэлектуальную асвету з сапраўднай духоўнасцю, мудрасцю і жыццёвай актыўнасцю. Першыя вучні, якія прайшлі яго курсы ў Ізміры, сталі на чале той новай генерацыі, што сфарміравалася трошкі пазней і выказала гатоўнасць імкнуцца да яго высокіх ідэалаў. Гэта маладое пакаленне, зачараванае яго шчырасцю, альтруізмам і любоўю да людзей, распачала і дагэтуль працягвае служыць людзям, не чакаючы ўзамен матэрыяльнай узнагароды, што цяжка ўявіць ва ўмовах рынкавых адносін у грамадстве. Гэта служэнне ўключае ў сябе духоўную асвету, педагагічную працу, адкрыццё ва ўсім свеце прыватных навучальных устаноў, выдавецкую дзейнасць, выпуск тэлеі радыёперадач, а таксама заснаванне спецыяльных прэмій для маламаёмных студэнтаў і вучняў. Гэта дзейнасць ніяк не звязана з палітыкай ці палітычнымі амбіцыямі.
У той жа час Фетхулах Гюлен заваяваў прызнанне сваёй актыўнасцю на такім высакародным полі дзейнасці, як умацаванне сяброўскіх сувязяў паміж народамі. Ён цвёрда ўпэўнены, што ў людзей не толькі адной нацыі, але і ўсяго свету значна больш агульнага, чым адрозненняў, а таму трэба падтрымліваць пастаянны дыялог паміж імі. 3 гэтай мэтай ён выступіў ініцыятарам стварэння Фонду журналістаў і пісьменнікаў, дзейнасць якога скіравана на развіццё ўзаемаразумення паміж рознымі пластамі насельніцтва, і гэту ініцыятыву цёпла сустрэлі людзі розных поглядаў і веравызнанняў.
Фетхулах Гюлен робіць візіты і прымае ў сябе вядучых дзеячаў не толькі Турцыі, але і ўсяго свету. Ён падтрымлівае пастаянную сувязь з журналістамі, пісьменнікамі і прадстаўнікамі іншых інтэлектуальных колаў краіны. Фетхулах Гюлен як чалавек, які прысвяціў сябе вырашэнню грамадскіх праблем, глыбока цэніць значнасць удасканальвання сістэмы адукацыі. На яго думку, толькі такім шляхам у грамадстве мо-
гуць фарміравацца ўзаемаразуменне, цярпімасць і павага да правоў чалавека. Менавіта таму Ф. Гюлен на працягу многіх гадоў заклікае прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты, буйных грамадскіх дзеячаў і бізнесменаў падтрымліваць захады па карэнным паляпшэнні сістэмы адукацыі, якая магла б ахапіць у абавязковым парадку і немаёмныя слаі насельніцтва.
Фетхулах Гюлен падкрэслівае: «Калі людзі думаюць, што можна быць свабодным, застаючыся неадукаваным, то яны чакаюць таго, чаго ніколі не было і ніколі не будзе». Фетхулах Гюлен таксама выказваецца за больш эфектыўнае выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі (у прыватнасці, тэлебачання) для інфармавання грамадскасці пра найбольш надзённыя праблемы, што асабліва неабходна для людзей, якія не маюць магчымасці атрымаць належную адукацыю.
«Што датычыцца палітычнай і дзяржаўнай сістэмы, то адзіна магчымай альтэрнатывай тут выступае дэмакратыя», сцвярджае Фетхулах Гюлен. Паводле яго слоў, чалавецтва яшчэ не стварыла лепшай дзяржаўнай сістэмы, і, значыць, нягледзячы на некаторыя недахопы, дэмакратыя з’яўляецца адзіна правільным выбарам. Ён перакананы, што мы павінны заставацца адданымі прыхільнікамі дэмакратыі для таго, каб яна працавала і ўдасканальвалася. Людзі заўсёды будуць мець патрэбу ў свабодзе выбару мэт і асабліва ў выяўленні ўласных духоўных і рэлігійных каштоўнасцей.
«Не адчайвайцеся перад няўдачамі і не саступайце анархістам», упарта падкрэслівае Фетхулах Гюлен. Ён пастаянна нагадвае нам пра тое, што ні пры якіх акалічнасцях нельга страчваць надзею. Безнадзейнасць гэта зыбучы пясок, перашкода на шляху чалавецтва да прагрэсу, і яна забівае волю да перамогі. Гэта пятля, якая зацягвае шыю і дувіыць нас.
Паводле слоў Фетхулаха Гюлена, у XXI стагоддзі мы станем сведкамі пачатку новага духоўнага ўздыму, які страсяне шматвяковы пыл з маральных каштоўнасцей. Гэта будзе стагоддзе талерантнасці і ўзаемаразумення, якія вядуць да супрацоўніцтва паміж цывілізацыямі.
У сваіх працах Фетхулах Гюлен спрабуе знайсці шляхі вырашэння праблем, якія стаяць сёння перад грамадствам, і прапануе выйсце з «зыбучых пяскоў матэрыялізму», у якіх сёння знаходзіцца чалавецтва. «Сучасны чалавек шукае свайго Стваральніка і хоча пазнаць мэту свайго стварэння», сцвярджае Фетхулах Гюлен. А таму ў сваіх кнігах ён дае канкрэтныя і пераканаўчыя адказы на пытанні, якія турбуюць людзей: «Для чаго чалавек народжаны? У чым сэнс жыцця? Чаму чалавек памірае?» I на многія іншыя таксама. У прамовах і публікацыях Ф. Гюлена можна сустрэць наступную думку: «Чалавек падышоў да ростані дзвюх дарог: адна вядзе да роспачы, другая да выратавання. Дай нам Бог мудрасці зрабіць правільны выбар!»
Фетхулах Гюлен не верыць у недахоп матэрыяльных даброт у свеце, а таму не бачыць апраўдання таму, што мільёны людзей паміраюць ад голаду. Ён лічыць, што матэрыяльныя каштоўнасці павінны быць перададзены тым, хто жыве ў нястачы, праз дабрачынныя фонды. Ф. Гюлен актыўна падтрымлівае заснаванне такіх фондаў, якія дазваляюць актыўна вырашаць праблемы немаёмных.
Фетхулах Гюлен унікальны наватар у галіне сацыяльных рэформаў. Цікавым з’яўляецца яго прынцыповы падыход да іх рэалізацыі. «Што датычыцца спроб пераканаць іншых людзей у сваёй праваце, кажа ён, то часы грубай сілы ўжо даўно мінулі. У сучасным адукаваным свеце адзіны шлях пераканаць іншых прыняць твой пункт гледжання ляжыць праз абгрунтаваныя аргументы. А тыя, хто разлічвае на грубую сілу на шляху дасягнення сваёй мэты, з самага пачатку асуджаюць сябе на правал». «У сваім жыцці чалавек павінен утрымліваць раўнавагу паміж матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі, падкрэслівае Фетхулах Гюлен, і засцерагацца неўтаймаванай сквапнасці. Толькі тады ён зможа быць па-сапраўднаму шчаслівым».
Як духоўны настаўнік, Фетхулах Гюлен жыве згодна з прынцыпамі суны (шляху Прарока Мухамада), якія сам прапаведуе, і таму з’яўляецца ідэалам для пераймання. Будучы вялікім знаўцам хадзісаў, тлумачэння Свяшчэннага Кара-
на (тафсіра), мусульманскага права і юрыспрудэнцыі (фікха), суфізму і філасофіі, ён па праве займае годнае месца сярод вядучых ісламскіх навукоўцаў.
Фетхулах Гюлен з’яўляецца аўтарам больш як пяцідзесяці выдадзеных кніг. Яго артыкулы рэгулярна трапляюць на першыя старонкі такіх часопісаў, як «Сызынты», «Ені ўміт», «Ясмур» і «Фаўнтэн».
Вось некаторыя з яго перакладзеных твораў:
Онайвялікшы з вялікіх! Набываючы крылы, ледзьве ўбачыўшы і адчуўшы Цябе ў голасе стыла Твайго і ў гармоніі Кнігі, напісанай тым стылом. Сузіраючы цэлыя зборы твораў Тваіх, якімі ты ўпрыгожыў наш шлях і якія заклікаў убачыць. Сузіраючы найвышэйшыя і найпрыгажэйшыя цуды Твайго мастацтва, якія Ты ўвасобіў у дасканалых формах і ў самых бездакорных, галавакружных і найпрыгажэйшых вобразах, а таксама рэчах і падзеях, паміж якімі Ты ўсталяваў абсалютную гармонію і адпаведнасць, і якія, з’яўляючыся водбліскамі Тваіх схаваных дасканаласцей, былі пераўтвораныя Табой у гімн з сотняў тысяч колераў і адценняў і размешчаныя на грудзях прыроды, што таксама ёсць скарбніцай Твайго мастацтва. Мы не змаглі адвесці свой позірк ад крыніцы ўсіх бачных колераў і вобразаў, парадку і гармоніі, якія немагчыма не заўважыць з прычыны таго, што яны паказалі нам прамяністыя імёны Твае, крыніцы паўсюдна чутных галасоў і песень, хароў і сімфоній, а сэрцы нашыя занурыліся ў забыццё, узрувіаныя і зачараваныя таямніцамі Тваіх найвышэйшых светаў, якія з’яўляюцца крыніцамі ўсяго і ўсіх...
Скіраваўшы свае позіркі ў іншыя светы, што адкрыліся нам у нашых сэрцах і ў веры, мы наважыліся ўбачыць сапраўдную сутнасць схаванага ў нас насення райскага дрэва... I падпарадкаваўшы свае душы Слову Твайму, даверыўшыся светазарным прамяням імёнаў і якасцей Тваіх і акрыліўшыся ісцінамі са святла, што імкнуцца ў бязмежную вышыню, асмеліліся адправіцца ў шлях, які вядзе ў іншыя светы і ў тыя, што ідуць за імі, шлях неймаверна доўгі і цяжкі, і ў той жа час неймаверна асалодны.
I калі ў гэтым вялікім падарожжы, якое было апісана ў Тваім Слове, да найдрабнейшых падрабязнасцей было пазначана на карце і дзякуючы міраджу Прарока, азоранага святасцю Тваёй, стала даступным і магчымым для любога чалавека, хто пазнаў Ісціну і хто ідзе па сцяжынах сэрца, мы перайшлі межы дазволенага і наважыліся дакрануцца да ручкі патаемных дзвярэй, то мы просім Цябе дараваць нам і прыняць у абдымкі міласці Тваёй неахопнай, бо няспелыя яшчэ душы нашы, і мы не ведаем, як нам паводзіць сябе ў такіх выпадках.
О, найпрыгажэйшы з прыгожых Вялікі Стваральнік, які падарыў нам быццё і даў нам магчымасць зазнаць бязмежную радасць існавання! Толькі Ты распасцёр і разгарнуў перад намі ўсю светабудову, як кнігу. Толькі Ты даў душы нашай адчуць таямніцы яе. I толькі Ты пераўтварыў сумленне нашае ў бераг таго свету, аб які б’юць хвалі боскіх тайнаў Тваіх! Мы не маглі б з’явіцца, калі б Ты нас не стварыў. Калі б Ты не разгарнуў перад намі кнігу светаў Сваіх і не паслаў бы нам Сваіх прадстаўнікоў, каб яны навучылі нас правільна яе чытаць і разумець, мы былі б асуджаны на падзенне, як невукі, якія не ведаюць пра Цябе і не спасціглі глыбіні сваіх сэрцаў. Калі б Ты не злітаваўся над намі і не дараваў бы нам веды пра Цябе згодна з нашым разуменнем. Калі б Ты не ўклаў у наш дух тое першае, што абвясціла веру ў Цябе і, усталяваўшы сувязь паміж знешнімі светамі і нашым сумленнем, павінна было адкрыць нам усё, што мы маглі б даведацца пра Тваю Боскую веліч, указаць нам шлях сапраўдны, навуку зрабіць навукай, а веды ведамі, хіба маглі б мы даведацца пра ўсё гэта, пазнаць Цябе і знаходзіцца ў бясконцым захапленні шляхам Тваім?!..
Мы верныя рабы, якія не адыходзяць ад парога Твайго, і водбліскі, што нясуць святло ў сумленне нашае, гэта святло быцця Твайго. Чым бы мы ні валодалі, усё гэта Твае дарункі і Твае даброты. Мы яшчэ раз паўтараем гэтыя словы і, прызнаючы нашу рабскую адданасць Табе, хочам пацвердзіць нашу клятву вернасці.
О, Валадар сэрцаў чалавечых, о, Той, памяць і думка пра якога прыносіць супакаенне душы! Каб данесці да тых, чые
сэрцы нежывыя, як нашыя, тое, чаму Ты нас вучыш і даеш адчуць нашым душам, мы, нярэдка цалкам аддаючыся паўсядзённым клопатам і перыядычна вяртаючыся да саміх сябе, ва ўсім, што адбываецца, спрабавалі знайсці і вызначыць шляхі, якія могуць прывесці да Цябе, і вокны, якія расчыняюцца ў Твой свет. Стараючыся апавясціць людзей пра тое шчаснае імгненне, калі мы ўбачым Цябе такім, які Ты ёсць, і даць ім надзею, мы не змаглі ў поўнай меры захаваць вернасць тым ісцінам, якія адлюстраваныя ў самых чыстых ' празрыстых Тваіх словах. Жадаючы хоць нешта растлумачыць няспелым душам, якія не здолелі спасцігнуць сутнасць і пакарыліся знешняй і прывіднай прывабнасці вонкавага свету, мы пераступілі праз свяшчэнныя рамкі абстрактнага і акружылі ліслівасцю канкрэтнае і матэрыяльнае. Магчыма, самі таго не жадаючы і не ўсведамляючы, мы не змаглі даць людзям самыя ясныя і зразумелыя ісціны ў іх першатворнай чысціні і тым самым неаднаразова парушылі волю Тваю, слепа падпарадкаваліся ўласным жарсцям і жаданням...
I калі мы нешта зрабілі не так, як трэба, то гэта было зроблена толькі са шчырымі намерамі прыйсці да Цябе і прывесці да Цябе іншых людзей. I калі была зроблена памылка, то толькі дзеля Цябе. Памылка заўсёды застаецца памылкай, а загана заганай. Сэрцы нашыя поўняцца страхам, душы схіленыя ад смутку, на шыях нашых ашыйнікі рабоў Тваіх верных, і з найвялікшым цярпеннем мы чакаем, што Ты нам скажаш. I, прамовіўшы гэтыя словы, мы ведаем, што невычэрпная міласць Твая заўсёды была для Цябе важнейшая і больш прымальная за гнеў. Вядома, грэх не пасуе Тваім верным рабам, якія спазналі Твае даброты, але дазволь нам сказаць, што сапраўды міласць і велікадушнасць упрыгожваюць Цябе.
Так, мой Уладар, «султану годна быць султанам, а жабраку заставацца жабраком».
Калі Ты літасціва прабачыш нам гэта, то, захоўваючы ісціну падарожжа ў іншыя светы ў найлепшым куточку сваёй душы, мы хочам яшчэ раз перагартаць старонкі кнігі светабудовы Тваёй, адправіцца ў бясконцую падрыхтоўку да новай
вандроўкі, прыслухацца да закліку тых вестуноў, якіх Ты нам паслаў, і забыцца ў песнях Тваіх. Узрадуй жа сэрцы тых няшчасных і бедных духам, якія хочуць прыйсці да Цябе, і падары ім рукі і крылы моцныя!..
Пра вандроўніка
Чалавек гэта вандроўнік, а светы шматкаляровыя ўсемагчымыя арэны і багатыя паводле формы і зместу кнігі, прадстаўленыя яго ўвазе і вывучэнню. Вандроўнік быў пасланы ў гэты свет для таго, каб іх чытаць, памнажаць свае веды і ўзвышацца да нябёсаў чалавечнасці. Кожны чалавек толькі раз на жыццё можа адправіцца ў гэта падарожжа, багатае на падзеі і поўнае разнастайных асалод. I яго будзе больш чым дастаткова для таго, каб узрасціць райскія сады не меней раскошныя, чым Сады Ірама1, для тых, чые пачуцці не ведаюць спакою, а сэрца сну. Тыя ж, хто жыве з заплюшчанымі вачыма, пражывуць сваё жыццё так, нібыта прабылі тут усяго толькі адну хвіліну. Як прыйдуць сюды, так і сыдуць...
Паўсюль ад ядвабных пераліваў колераў і да жывых галінак дрэў, ад жахлівых грымот і да поўных гармоніі пошчакаў пеўчых птушак кожны, хто глыбока разважае пра прыроду і яе законы, бачыць водбліскі вечнай і бясконцай прыгажосці і ў кожным гуку чуе хвалу і оды, прысвечаныя Таму, чыя магутнасць бязмежная. У з’явах і законах свету, цяпла, прыцягнення, хімічных сувязяў і кіравання жывымі істотамі ён бачыць сведчанні і прыкметы праяў боскага быцця.
Па меры аддалення ад гэтай шумнай і неспакойнай атмасферы матэрыяльнага свету і пранікнення ў глыбіні свету адзінства дух атрымлівае магчымасць сузіраць у светабудове велікапышнасць праяў Вялікага Стваральніка. Магутныя хваляванні і кіпенні акіянаў, ціхамірныя пейзажы адзінокіх
1 Сады ў г. Іраме (Сірыя ці Емен), узрошчаныя па загадзе Шадада (правіцеля народа Аад) з мэтаю пераўзысці прыгажосцю райскія сады. Тут і далей заўвагі з рускага выдання.
запаведнікаў, гордае ўзвышэнне грозных вяршынь, што спаборнічаюць у вышыні з аблокамі, вечаровыя цені, што танцуюць на смарагдавых перадгор’ях, разнастайныя і п’янлівыя прыемныя пахі, якія напаўняюць чароўныя сады зямныя, маленечкія кветачкі, што забаўляюцца з лёгкім прахалодным ветрыкам, і дыяментавыя кроплі расы, што сядзяць на іх, як на троне, і шматзначна нам падміргваюць... Хіба для тых, хто накіраваўся ў нетры свету адзінства і заўважыў зіхценне боскага быцця, даверыўся бясконцаму захапленню любові да Стваральніка і аддаўся ўладзе прыліваў і адліваў духоўнай кунегі, усё гэта не адлюстраванне Яго бясконцай і чароўнай прыгажосці?..
«Калі кожны гук гэта песня пра Яго, і ўсё, што ні ёсць, гэта кніга пра Яго, то ці мае значэнне, ведаем мы Яго ці не?.. Як унутрана, так і ў прыродзе мы адчуваем, што ёсць Стваральнік. Што з таго, што мы не ведаем, якая Яго сутнасць? Што мы ведаем пра сутнасць Усявышняга Госпада? Што могуць ведаць нашыя абмежаваныя і вузкія ўяўленні пра Тварца?! Якімі б імёнамі і якасцямі я не называў Яго, я ўсё роўна не набліжуся да ісціны. I калі Вышэйшая істота, якую мы называем Богам, у разнастайных абліччах праяўляецца не толькі ў чалавеку, але і ў вялікіх і малых падзеях светабудовы і на багатых і магутных грудзях прыроды, то няўжо нашы чалавечыя ўяўленні аб Найдасканалейшым могуць быць дастатковымі?», казаў нямецкі паэт і мысліцель Гётэ пра Невядомаіснага, які застаецца ў гэтым свеце нябачным і невядомым, хто заяўляе пра сябе моваю сваіх дзеянняў.
Мы думаем пра новых падарожнікаў і падарожжы да Taro, хто схаваны ад нашых вачэй, але хоча, каб мы пазналі Яго па дзеях. I каб кіравацца Яго запаветамі, мы, пераадольваючы адзін за адным усе калідоры, што вядуць да Яго, усталі на шлях, па якім нам наканавана ісці вечна. I мы поўныя рашучасці, што пакуль існуе святло, будзем працягваць хваляваць свет песнямі, прысвечанымі Яму... I хіба можа быць інакш, бо мы і ўсё, што нас атачае, створаны толькі для таго, каб пазнаць Яго і распаўсюджваць веды пра Яго, і мы не ведаем звання больш высакароднага і вялікага, чым гэта. Усе
мы толькі цені Яго быцця, а Ён пачатак усяго існага і яго канец.
Гэта Ён вывяргае воды з зямлі, і гэта Яго шчодрасць паўсюдна б’е крыніцаю. Гэта Ён падпярэзаў Сонца святлом і ўсклаў на яго вянец цяпла. Гэта Ён упрыгожыў зямлю россыпамі самых разнастайных колераў, і гэта Ён надаў зямлі самыя розныя формы. Толькі Яму абавязаны сваім існаваннем неба, Зямля і магутныя акіяны. Аблокі вачыма мораў кінулі на Яго свае позіркі, і моры мовамі аблокаў славяць Імя Яго. Гэта Ён напоўніў зямлю мукамі ўрадлівасці, і гэта Ён адарыў каралы барвяным колерам. Сонцы служаць ля царскіх парогаў Яго, і светы яго верныя рабы.
О, Вялікі Стваральнік! Усе царствы гэтага свету схіляюцца перад свяшчэнным Тваім сцягам, і ўсе цары Твае слугі! Усё імкнецца да Цябе і моліць Цябе аб жыцці. Але Ты існуеш сам па сабе! Усе істоты, што прыйшлі ў гэты свет толькі на час, з’яўляюцца, развіваюцца і знікаюць, а Ты вышэйшы за ўсё і ўсіх і ні ў кім і ні ў чым не маеш патрэбу! Ты адзіны. He маеш роўных сабе. Hi ў чым не маеш патрэбы! Усё існае цягне да Цябе свае рукі, каб наталіцца ад жыватворнай крыніцы адзінства Твайго. Адзінства Тваё райская крыніца і сад, блаславёны для тых, хто заблукае ў пустэльні. Уся Зямля трымаецца на сваім месцы дзякуючы Табе. Нябесныя скляпенні захоўваюць свой парадак дзякуючы Тваёй магутнасці і волі. Калі б Ты не быў іх апірышчам, то зоркі, падобна як пацеркі разарванага ружанца, пасыпаліся б на грудзі светабудовы, і ніхто не змог бы спыніць гэта.
У Табе мы знайшлі радасць сваю. У пазнанні Цябе спазналі сапраўднае шчасце. Нам не патрэбна радасць, якая не ад Цябе, і праклінаем шчасце, якое прымушае забыць пра Цябе. Дый, усё, што не прысвячаецца Табе, павінна быць адпрэчана, і ўсе, хто не помніць пра Цябе, павінны быць забыты.
О, Вялікі Стваральнік, чыя літасць не ведае меж! Мы паслухмяныя рабы ля парога Твайго і верныя слугі, якія гатовы адкінуць дзеля Цябе ўсё зямное і ўсё вечнае, і мы ніколі не пакланяліся нікому, апрача Цябе, і нікому, апрача Цябе, не служылі! Hi з кім, апрача Цябе, не дзяліліся болем нашым,
а калі і было такое, то адразу, пакаяўшыся, мы вярталіся да Цябе. Напоўні ж кубкі тых, хто не пакідаў Цябе, сваёй любоўю і падаруй радасць тым, чые вусны стагоддзямі не ведалі ўсмешкі.
О, надзея і апошні прытулак пажылых! О, Той, хто не пакідае самотных! О, выздараўленне тых, хто не ведае выздараўлення! Расчыні дзверы бездапаможным рабам Сваім, спаталі іх смагу і стань для іх збаўленнем!.. Мы хацелі падзяліцца з іншымі той прыгажосцю, якую адчуваем у сваім сэрцы... I калі пры гэтым мы, самі таго не ведаючы, спакусіліся на высокія ісціны, то мы молім Цябе: даруй нам!
Частка першая
ЗГОДНА 3 МУДРАСЦЮ
Навука
r I рымацца падалей ад дакладных навук ад страху, што А яны могуць сказіць веру, гэта прыкмета малалецтва, няспеласці розуму. А лічыць, што навука ніяк не звязана з верай, што яна непазбежна вядзе да бязвер’я, прыкмета цемрашальства і прадузятасці.
Веды карысныя настолькі, наколькі яны здольныя гарантаваць нам шчасце і прывесці нас да вяршынь чалавечнасці. Але навука і тэхніка, што сталіся для чалавецтва кашмарным сном, гэта толькі цёмныя сілы, якія ўсталі на шляху да сапраўднага прагрэсу.
Узнімаючы свой голас супраць тых абмежаваных людзей, якія на пачатку XX стагоддзя сталі абагаўляць навуку і былі гатовыя прынесці ў ахвяру ёй усё самае святое, і няшчадна крытыкуючы трызненне, што расцягнулася на цэлае стагоддзе, адзін навуковец сусветнага маштабу неяк сказаў, «што навука без рэлігіі сляпая, а рэлігія без навукі кульгае». Але што б ён сказаў, калі б убачыў сляпых і кульгавых нашага часу?!
Адмаўленне дакладных навук ёсць не што іншае, як цемрашальства і фанатызм. Дакладна такой жа праяваю прымітыўнага фанатызму з’яўляецца адмаўленне ўсяго, апрача навукі. Па-сапраўднаму навуковым поглядам на рэчы і верным мысленнем валодае той, хто па меры пашы-
рэння сваіх ведаў усё выразней і выразней пачынае разумець і прызнаваць, што ёсць яшчэ шмат такога, аб чым яму неабходна будзе даведацца і чаму ён яшчэ зможа навучыцца.
Навука і тэхніка знаходзяцца на службе ў чалавека, і няма сур’ёзных падстаў для таго, каб іх асцерагацца. I небяспека заключаецца не ў навуковасці і не ў навуковым падыходзе да будаўніцтва новага свету, а ў невуцтве, неўсвядомленасці і нежаданні браць на сябе адказнасць.
Сапраўдная мэта навукі
Паколькі паўнавартасна чалавек можа існаваць толькі пры наяўнасці ў яго як пазітыўных, так і духоўных ведаў, тыя, хто грэбуюць іх атрыманнем і распаўсюджаннем, існуюць толькі фармальна. Бо найважнейшай мэтай стварэння чалавека ёсць атрыманне ведаў і іх перадача іншым людзям.
^®
Прадбачлівасць чалавека і вернасць абраным ім рашэнням наўпрост залежаць ад ступені сваёй разумнасці і лагічнасці. Развіццё розуму і логікі, у сваю чаргу, залежыць ад пазітыўных і духоўных ведаў. Вось чаму там, дзе адсутнічаюць гэтыя два кшталты ведаў, розум бяздзейнічае, логіка падманвае, а рашэнні падводзяць.
Сутнасць чалавека выяўляецца ў яго здольнасці вучыцца і вучыць іншых. Чалавек, які нават не думае пра тое, каб папоўніць свае веды, не здольны нанова знаходзіць жыццё дзякуючы новым ведам і не ўмее быць прыкладам для іншых, хоць і здаецца чалавекам, але не з’яўляецца такім насамрэч.
Тое, чаму варта вучыцца і чаму варта вучыць, павінна дапамагаць чалавеку спасцігнуць самога сябе і навакольны свет. Веды, якія не асвятляюць яму дарогу на шляху пазнання таямніцы свайго Я і не раскрываюць яму таямніцы светабудовы, не могуць лічыцца сапраўднымі ведамі.
Высокі статус і імя, набытыя дзякуючы духоўным і навуковым ведам, нашмат вышэйшыя і больш доўгатрывалыя за тыя, якія былі набыты іншымі шляхамі. Бо ў зямным жыцці веды могуць дапамагчы чалавеку захаваць годнасць і маральнасць, а ў жыцці вечным могуць прынесці яму такое шчасце, з якім не могуць параўнацца ўсе яго ўяўленні пра вечнае, якія ён высноўваў дзякуючы сваёй веры і духоўным ведам.
Перад тым як забіваць галаву свайго дзіцяці ўсялякімі пустымі і непатрэбнымі рэчамі, кожны бацька і кожная маці павінны наталіць яго розум ведамі, а сэрца мудрасцю. Таму што сэрцы, далёкія ад Ісціны і сумлення, якія не ведаць мудрасці, падобныя да раллі, на якой можа вырасці любое ліха. Што пасееш у душах сваіх дзяцей, тое і пажнеш у будучыні...
Мэта набыцця ведаў заключаецца ў тым, каб знайсці ў іх увасабленні вартага кіраўніка і настаўніка, каб аблегчыць свой шлях да дасканаласці. А таму веды, не засвоеныя чалавечай душой, мала чым адрозніваюцца ад звычайнага грузу на спіне насільшчыка, а духоўная мудрасць, што не скіроўвае чалавека да боскіх вышынь, гэта яшчэ адзін груз, што абцяжарвае яго сэрца і розум.
Навука можа быць навукаю толькі на справе,
I сутнасць кожнае навукі у веданні сябе.
I што за веды ты набыў на самай справе,
Калі няма ў іх сутнасці той ведання сябе?!
(Юнус Эмрэ (1240-1321), турэцкі паэт-суфій.)
Для чалавека, які выразна ўяўляе сабе, навошта яму патрэбныя веды, самі гэтыя веды могуць стаць невычэрпнай скарбніцай і гарантам вечнага шчасця. I тыя, хто займеў такую скарбніцу, не толькі на працягу свайго зямнога жыцця, але і пасля смерці будуць заставацца блаславёнай і багатай крыніцай, прыпасці да якой будзе лічыцца вялікім шчасцем. Пустыя і бязмэтныя тэорыі, здольныя толькі сеяць у сэрцах людзей зерне сумнення, гэта ўсяго толькі куча смецця ці пастка для лоўлі замутненых і безнадзейных душ, якія кружаць вакол іх.
Хаця навука і эмпірычныя веды з усімі іх раздзеламі і адгалінаваннямі карысныя практычна для кожнага чалавека, то, паколькі чалавечае жыццё абмежавана, а магчымасці не бясконцыя, ён не ў стане ахапіць адразу ўсе гэтыя сферы і атрымаць ад іх карысць. Таму кожны павінен вызначыцца і заняцца менавіта тым, што ўяўляе адмысловую цікавасць як асабіста для яго, так і для яго нацыі, а не траціць сваё жыццё на пустыя і нікчэмныя заняткі.
Паколькі сапраўдны навуковец працуе, абапіраючыся на самую дакладную інфармацыю і з улікам навуковага вопыту, душа яго заўсёды будзе спакойная, а ў працы будзе панаваць парадак. У той жа час няшчасныя душы, аддаленыя ад сапраўднай крыніцы ведаў, будуць вымушаны пастаянна змяняць кірунак пошуку і, застаючыся закладнікамі беспадстаўных летуценняў, вечна пакутаваць ад крушэння ўласных надзей.
Каштоўнасць чалавека вымяраецца багаццем і зместам яго ведаў. I той, хто звёў веды да ўзроўню банальнай балбатні, тым самым паказаў, чаго ён варты сам. А той, хто
выкарыстоўвае іх для пазнання прыроды рэчаў і спасціжэння самых невядомых і таямнічых бакоў свету, даказаў сваю каштоўнасць, набыўшы крылы мудрасці і ўзняўшыся да нябёсаў звышгранічных і вышэйшых светаў.
Веды і невуцтва
Займацца выбіраннем інфармацыі з розных крыніц і складаць з яе новыя кнігі можа і карысна з пункту гледжання паўтарэння ўжо вядомых фактаў. Аднак шкода, што наносіцца гэтым натхненню і здольнасці самастойна прыходзіць да рашэння, у тысячы разоў большая...
Веды гэта важнае кіраўніцтва на шляху да збаўлення... Калі яно яшчэ і абапіраецца на Адкрыццё і выкарыстоўвае яго ў якасці крыніцы, то яму наканавана выйсці за граніцы нябёсаў і Зямлі і набыць зусім іншую, асаблівую, каштоўнасць.
Цяпер рэдка нараджаюцца адкрывальнікі і вынаходнікі. Іх месца часцей займаюць пераймальнікі і імітатары. Мы адчуваем нястачу ў бунтаўніках, якія маглі б нешта змяніць. Усяму неабходны перамены. Кнігі, школы, нават парты і дзверы патрабуюць абнаўлення. I пачынаць трэба з крытыкі.
Невуцтва найгоршы з сяброў, а веды найвярнейшы з таварышаў.
Варта ведам з’яднацца з мяккасцю характару, як яны абавязкова набудуць галавакружную глыбіню.
Калі гнеў наведвае невука, той крычыць і тупае нагамі, а калі гнеў сыходзіць на чалавека адукаванага, той плануе тое, што патрэбна зрабіць.
Сапраўдныя высакароднасць і годнасць абапіраюцца на тры элементы: веды, мяккасардэчнасць і служэнне Усявышняму.
Веды, якія не сталі крыніцаю дзеяння, раней ці пазней вычарпаюцца.
4^
Неабходнасць зыркі праваднік на шляху навуковых адкрыццяў.
'Ne»
Разумець гэта адно, а ведаць гэта іншае. Лепей добра разбірацца ў нечым адным, чым ведаць, але не разумець тысячы розных рэчаў.
4^
Прывучы сябе да таго, каб казаць: «Я не ведаю». Гэта прымусіць цябе працаваць над сабою так, што ты ніколі не будзеш чырванець за сваё няведанне.
Калі б побач з мноствам самых розных спаборніцтваў і алімпіяд, людзі зладзілі яшчэ спаборніцтва па беднасці думкі, то, без усялякага сумнення, у ім перамагло б невуцтва.
Павага да думкі
Крытыка і адпрэчванне ўсяго ёсць акцыя разбурэння.
Калі чалавеку штосьці не падабаецца, дык ён павінен пастарацца выправіць гэта. Бо ў той час, як кожная спроба
нешта абвергнуць можа прынесці выключна разбурэнні, толькі стваральная праца можа даць добры плён.
4^®
Баяцца трэба не столькі яўнага гневу і лютасці, колькі падступна прыхаванага гневу і тайнай варожасці. Сябар можа быць суровым, але ён ніколі не пакіне цябе і ніколі не перастане быць тваім анёлам-ахоўнікам. Аднак вораг можа падрыхтаваць табе пастку ў мяккасці сваёй, а жорсткасць яго, як жорсткасць павука, выяўляецца толькі пасля таго, як апынешся ў яго сетцы.
«Той чалавек адчувальны нават да вільготнасці паветра (г. зн. сумняваецца без дай-прычыны)», кажуць мне! Няхай жа будзе ахвяраю за такога чалавека душа мая! Але што варта трэба думаць пра тых, хто ўхітраецца не намокнуць нават пад дажджом?!
4^®
Умей цаніць кожнае слова свайго суразмоўніка! I не адпрэчвай адразу ўсе думкі, якія не адпавядаюць тваім уласным думкам. Умей дапусціць, што гэта неадпаведнасць мае свае падставы, і цярпліва выслухай свайго суразмоўніка да канца, пакуль ён не закончыць.
^® Ч?*
Вопыт настаўнік розуму і кіраўнік думкі.
Рэлігія
Змоманту свайго з’яўлення чалавек мог займець сапраўдны спакой толькі ў цёплай атмасферы рэлігіі і толькі дзякуючы ёй мог дасягнуць шчасця. Там, дзе няма рэлігіі, не можа быць гаворкі не толькі пра сапраўдную маральнасць і высакароднасць, але і пра простае шчасце. Бо крыніцай маральнасці і высакароднасці з’яўляецца сумленне.
А на сумленне па-сапраўднаму можа ўплываць толькі рэлігія, якая і ёсць сувяззю паміж чалавекам і Алахам.
Рэлігія гэта найлепшая і самая плённая з усіх школ, якая вучыць нас высокай маральнасці і высакароднасці. I вучнямі гэтай вялікай школы ёсць усе людзі ад малога да старога. Кожны, хто звязаў з ёй свой лёс, раней ці пазней набывае спакой, бяспеку і задавальненне. А тыя, хто застаўся па-за ёй, з часам губляюць абсалютна ўсё, уключаючы і саміх сябе.
Рэлігія гэта сістэма боскіх прынцыпаў, якія заклікаюць людзей рабіць дабро паводле ўласнай волі. Сярод рэлігійных прынцыпаў заўсёды можна знайсці такія асновы, якія гарантуюць чалавеку яго як духоўнае, так і матэрыяльнае развіццё, а значыць, ствараюць перадумовы як для зямнога шчасця, так і для шчасця Вечнага жыцця.
Пазнанне Алаха і вера ў Яго адзінасць, набыццё духоўнай чысціні дзякуючы працы на Яго шляху, прывядзенне ў парадак сваіх дачыненняў з іншымі людзьмі ў імя Яго, згодна з Яго воляй і нават любоў у імя Яго да ўсяго існага і ёсць рэлігія.
Тыя, хто адпрэчвае рэлігію, з часам страчваюць павагу да такіх каштоўнасцей і паняццяў, як гонар, радзіма, нацыя.
Усякая праява амаральнасці гэта бруд, крыніца якой нявер’е. А ўсялякі беспарадак і анархія гэта не што ін• 9
шае, як выродлівыя закумы , што вырастаюць у далінах бязбожжа.
2 Дрэвы ў пекле.
Чаму б тым, хто прысвяціў сваё жыццё барацьбе з рэлігіяй, не паказаць нам хаця б, на што годнае бязбожжа з яго пладамі?!..
Рэлігія і аб’ектыўная навука гэта два бакі адной Ісціны. Рэлігія вядзе чалавека па верных шляхах і прыводзіць яго да радасных для яго вынікаў. А навука, мэта і сэнс існавання якой вядомыя, як паходня, што асвятляе гэтыя шляхі, па якіх ідзе чалавек.
За ўсю гісторыю чалавецтва ўсе самыя цудоўныя кветкі расцвіталі ў садах веры. Задумайцеся над свяшчэннымі боскімі прынцыпамі і звярніце ўвагу на прарокаў, святых і праведнікаў тыя дзіўныя плады, якія былі дараваныя нам садамі веры!.. I нават калі бязбожнікі будуць працягваць не заўважаць гэтыя плады, ім ніколі не сцерці гэтыя свяшчэнныя для нас імёны не толькі са старонак кніг, але і з памяці людзей.
У параўнанні з астатнімі людзьмі, прарокі падобныя да гор. Яны выконваюць сярод людзей тыя ж абавязкі, якія выконваюць горы захоўваюць раўнавагу на Зямлі і чысцяць яе паветра. Вось чаму горы і прарокі нярэдка згадваюцца ў Каране побач адно з адным. Блаславёны і высокашаноўны Нух (Ной) звязаны з гарой Джудзі (Арарат), высокашаноўны Муса (Маісей) з гарой Typ (Сінай), высокашаноўны Мухамад з гарой Хіра, і ўсё гэта знакі, што адкрываюць нам покрыва з некаторых ісцін.
Рэлігія абапіраецца на праведную думку, здаровы сэнс і веды. 3 гэтага пункту гледжання ні адзін яе прынцып не можа быць адмоўлены. I тыя, хто ўпарта не жадае яе пры-
маць, пакутуюць альбо на нявернасць мыслення, альбо на няверныя навуковыя ўяўленні, альбо на недастатковую развітасць здольнасці да разважанняў.
Рэлігія гэта дабратворная крыніца законаў сапраўднай культуры. Дзякуючы гэтай крыніцы сэрца і пачуцці чалавека робяцца высакароднымі, набываюць чысціню і веліч, сам ён пераадольвае межы фізічнага свету і дасягае таго ўзроўню, калі ўжо можа наталіць сваю смагу, напіўшыся з сапраўднай і першай Крыніцы ўсіх даброт, прыгажосцей і дасканаласцей.
Сапраўдную высакароднасць можна знайсці толькі ў рэлігіі. Высакароднасць бязбожніка ці невысакароднасць рэлігійнага чалавека вельмі рэдкія з’явы.
Дзякуючы рэлігіі чалавек можа спасцігнуць сутнасць і сэнс чалавечнасці і адрознівацца ад астатніх жывых істот. У той жа час як у вачах бязбожніка чалавек нічым не адрозніваецца ад жывёл.
Рэлігія сцяжына Госпада, а бязбожжа шлях сатаны. Вось чаму бязлітасная варожасць паміж рэлігіяй і бязбожжам працягвалася ад часоў блаславёнага Адама да нашых дзён і будзе працягвацца да канца Свету.
Свяшчэнны Каран
Т/* аран з’яўляецца найлепшым і найдасканалейшым зборам боскіх запаветаў і пасланняў, вартых чалавека і адпаведных усім фізічным і метафізічным аспектам яго сутнасці, зборам, які быў пасланы з найвышэйшага свету і расквітнеў над даляглядам чалавецтва.
Каран, якому сёння падпарадкоўваецца больш за мільярд чалавек, ёсць адзінай у сваім кшталце Кнігай, якая дзякуючы сваім вечным і нязменным боскім прынцыпам указвае людзям на найлепшы, найкарацейшы і найсвятлейшы з усіх шляхоў, што вядуць да ўсеагульнага шчасця.
«%»
Каран самая светазарная крыніца для найболын добрапрыстойных людзей, што паўплывалі на лёс планеты, сярод якіх было вялікае мноства навукоўцаў, тысячы філосафаў і мысліцеляў. I ў гэтым плане няма другой такой Кнігі, якая валодала б такой жа ўладаю над людзьмі.
3 моманту свайго паслання Каран не раз абвінавачвалі і крытыкавалі, але ўсе «суды» нязменна апраўдвалі яго і толькі пацвярджалі яго дасканаласць, і ўсе войны, што былі яму аб’яўлены, нязменна заканчваліся яго перамогай.
Каран гэта свет, які займеў у сэрцах людзей плоць і кроў, светач, які прасвятляе душы людзей, і сімфонія Ісціны. Па-сапраўднаму яго могуць зразумець толькі душы, якія шчыра ўверавалі і ўмеюць у адной кветцы ўбачыць усе прыгажосці светабудовы і ў адной кроплі цэлыя акіяны.
Каран валодае такой прыгажосцю мовы і стылю, што ўсе майстры слова як арабскія, так і не арабскія падалі ніцма перад ім, а сапраўдныя знаўцы літаратуры, сутыкнуўшыся са ззяннем і прыгажосцю яго зместу, пакланяліся гэтаму Цару ўсіх слоў.
«%» «£>
Толькі дзякуючы прызнанню боскай сутнасці і веры ў Каран усе мусульмане маглі набыць адзінства ў мінулым, і толькі дзякуючы прызнанню і веры ў Каран яны зноў змогуць атрымаць яго ў будучым. Тыя, хто не прызнае Каран, не толькі не могуць быць мусульманамі, але яны таксама не ў стане наладзіць трывалае адзінства нават паміж сабою.
Сказаць, што «вера гэта справа сумлення» значыць, што ты прызнаеш Алаха, Прарока і Каран не толькі ў ByeHax сваіх, але і ў сумленні сваім. А ўсе разнастайнасці богаслужэння, якія падпарадкоўваюцца гэтай логіцы, з’яўляюцца непазбежнымі праявамі такога цвёрдага прызнання.
Толькі аднойчы за ўсю гісторыю чалавецтва адбыўся пераварот, які ў гэты самы момант, калі яно гінула ў кіпцюрах цемрашальства і бязвер’я, неахопнымі патокамі абрушыўся на людзей, што канчаткова абесчалавечыліся, і ў адно імгненне азарыў святлом усе светы. Сама гісторыя таму сведка!..
Менавіта Каран з’яўляецца той кнігай, якая з максімальнай дакладнасцю і скрупулёзнасцю разгортвае перад чалавекам сэнс яго быцця і сутнасці, вучыць яго Ісціне і мудрасці, адкрывае яму таямніцы і шляхі спасціжэння Алаха, Яго якасцей і імёнаў... і няма іншай такой кнігі, якая магла б параўнацца з ім у гэтым. Прыслухайся да мудрых слоў вялікіх прарокаў і праведнікаў, задумайся над тым, што казалі праведныя мысліцелі, і ты сам зразумееш, што гэта праўда!..
rb*> «64
Адзінай кнігай, якая вучыць сапраўднай справядлівасці, сапраўднай свабодзе, справядлівай роўнасці, дабру, гонару, высакароднасці і велікадушнасці да ўсяго, нават да жывёл, і якая адкрыта забараняе несправядлівасць, пакланенне ідалам, невуцтва, карупцыю, ліхвярства, падман і ілжэсведчанне, з’яўляецца Каран.
rä* «64
Толькі Каран заступнік сіраце, жабраку і таму, хто стаў ахвяраю несправядлівасці, і саджае на адну лаву падсудных цара і раба, камандзіра і падначаленага, істца і адказчыка.
Пераўтварэнне Карана ў доказ сапраўднасці ўсемагчымых легендаў і прымхаў ёсць не што іншае, як неабгрунтаваная фантазія, якую сённяшнія бязбожнікі ўзялі ў спадчыну ад араба, які жыў у часы даісламскага цемрашальства. I такое ўяўленне пра Каран аднолькава смешнае як у вачах мудрасці, так і ў вачах аб’ектыўнай філасофіі...
«64
Хіба не варта было б тым, хто гаворыць пра Каран, сказаць і пра тое, што ён нам прынёс, хаця б некаторы час паразмаўляць пра парадак і гармонію, спакой і бяспеку чалавечай супольнасці і самога чалавека?.. Напраўду не паддаецца разуменню тая бязбожна варожая ўпартасць, з якой іншыя культуры адпрэчваюць Каран, хаця самі знаходзяцца ў вартым жалю і панылым стане, а сэрцы, пазбаўленыя яго святла, не ведаюць спакою, і пакуты іх бязмежныя...
rä» «64
Найдасканалейшым з усіх жыццяў, якія можна прапанаваць чалавецтву, ёсць тое жыццё, якое прасякнута Каранам. Мы з абсалютнай упэўненасцю можам сказаць, што
тыя некаторыя каштоўнасці, якія сёння сустракаюць усеагульнае прызнанне ў сучаснай цывілізацыі і ва ўсіх кутках свету, былі абвешчаны Каранам сотні год таму. Дык хто ж тады вінаваты?
Здаўна тыя, хто ў нас казаў пра Каран усё, што толькі прыйдзе на розум ў галаву, і хто пераўтвараў ваколкаранічныя заняткі ў сваю прафесію, як правіла, належалі да той катэгорыі невукаў, якія нават не ведалі, што яны нічога не ведаюць. Як сумна, што яны ніколі нічога не чыталі і не праводзілі ўласныя даследаванні пра Кнігу, якую падвяргалі столькім нападкам. Насамрэч, няма ніякай істотнай розніцы паміж іх сцверджаннямі і сцверджаннямі тых невукаў, якія заўсёды адчувалі шалёную непрыязнасць да дакладных навук. Але нам яшчэ доўга давядзецца чакаць, пакуль людзі абудзяцца ад сну няведання.
Тыя, хто веруе ў Каран, лічацца тымі, хто ўвераваў у блаславёнага Ўладара нашага, Прарока Мухамада. А той, хто веруе ў яго, той веруе ў Алаха (хвала Яму). Адпаведна, той, хто не веруе ў Каран, не веруе і ў Прарока, хто ж не веруе ў Прарока, той не веруе і ў Алаха. Вось рамкі сапраўднага мусульманства!..
Дзякуючы Карану чалавек дасягнуў найвысачэзных з усіх вышынь стаў суразмоўнікам самога Алаха. Чалавек, які ўсведамляе, на якім узроўні ён знаходзіцца, слухае Мову Гасподнюю, калі вусны яго прамаўляюць Слова Карана, размаўляе з Уладаром сваім, і калі ён паклянецца, што гаворыць з Госпадам сваім, то ніхто не зможа папракнуць яго ў падмане.
*64
Толькі ўступіўшы ў чыстую і светлую атмасферу Карана, знаходзячыся яшчэ ў коле зямнога жыцця, чалавек праходзіць праз жыццё ў магіле і барзаху (свет пасмяротных духаў), бачыць натоўпы перад Судом Божым і мост, па якім трэба прайсці, каб трапіць у рай. Адчувае жах, якім перапоўненыя ўсе кругі пекла, і зрэдчас пачынае адчуваць той выключны спакой і суцішэнне, якія можна атрымаць толькі на ўзгорках садоў райскіх.
*64
Тыя, хто не дазваляе мусульманам спасцігнуць Каран і скіравацца ў яго глыбіні, непазбежна аддаляюць іх ад духа веры і сутнасці самога ісламу.
*64
Думаецца, што неўзабаве, калі пад узрушанымі позіркамі чалавецтва ўсе каскады і вадаспады навукі, тэхнікі і мастацтва, што цякуць да акіяна Слова Божага, вернуцца нарэшце да сваёй сапраўднай крыніцы Карана, навукоўцы, даследчыкі і людзі мастацтва яшчэ раз здабудуць сябе ў глыбінях гэтага безбярэжнага акіяна, поўнага скарбаў мудрасці.
*64
Навошта сумнявацца ў тым, што неўзабаве пачнецца эпоха Карана?! Бо ён жа ёсць Слова Уладара і Усётрымальніка, які бачыць і ведае адначасова мінулае, цяперашняе і будучае...
Апошні Пасланнік Алаха Мухамад (да блаславіць яго Алах і прывітае)
Сапраўдную культуру чалавецтва пазнала і прыняла дзякуючы высокашаноўнаму Мухамаду, вечна блаславёнаму. I ўсё спробы, якія здзяйсняліся на гэтым шляху пасля яго, не ішлі далей капіравання ці аднаўлення. Таму
было б справядлівей назваць яго заснавальнікам сапраўднай культуры.
Толькі высокашаноўны Мухамад не даваў літасці ляноце і абібоку, прыраўноўваў працу да богаслужэння, вітаў працалюбнага чалавека, адкрываў будучыню тым, каму было суджана жыць пасля яго, і вучыў усё чалавецтва, як стаць элементам раўнавагі.
Высокашаноўны Мухамад не мае сабе роўных у тым, як ён паказаў непераўзыдзены прыклад мужнасці і красамоўства, скіраваны супраць бязвер’я і дзікунства, як ён ператварыўся ў вялікі голас ісціны, што сягае ва ўсе куткі свету, і ўказаў чалавецтву шляхі да набыцця жыцця сапраўднага.
Калі б быў на Зямлі чалавек, якога ненавідзяць бязбожжа і дзікунства, дык гэта высокашаноўны Мухамад. Сэрцы, гатовыя прайсці праз усё дзеля знаходжання ісціны і душы і якія прагнуць пазнання, раней ці пазней набудуць яго і ўжо ніколі не сыдуць з яго шляху.
Толькі высокашаноўны Мухамад строга ў адпаведнасці з законам Божым вучыў чалавецтва таму, што служэнне веры, гонару, радзіме і нацыі і змагарства ў імя гэтых каштоўнасцей з’яўляюцца джыхадам, а джыхад з’яўляецца такім служэннем Алаху, якое не мае сабе роўных.
Менавіта высокашаноўны Мухамад упершыню адкрыў чалавецтву, што ёсць сапраўдная свабода, прымусіў сумленне людзей пачуць і прызнаць прынцып усеагульнага раўнапраўя перад законам і правасуддзем, шукаў веліч
у маральнасці, высакароднасці і богабаязнасці і лічыў супраціўленне ўсялякага кшталту несправядлівасці богаслужэннем.
Менавіта высокашаноўны Мухамад раскрыў нам сутнасць тленнасці і смерці, паказаў нам, што магіла гэта ўсяго толькі «прыёмны пакой» для тых, каму належыць спазнаць асалоду вечнага шчасця. Прывёў да крыніцы збавення ўсіх тых, хто шукаў вечнае шчасце, і даў ім адпіць з яго эліксір сапраўднай неўміручасці.
Тасавуф
Тасавуф (суфізм) гэта шлях спасціжэння духу ісламу чалавечым сумленнем. I яго не могуць зразумець ні тыя, хто вядзе несвядомы спосаб жыцця, ні тыя, хто спрабуе задаволіць свае патрэбы чытаннем чужых жыццяў, замест таго, каб працаваць над сабою.
Тасавуф гэта растварэнне чалавека перад праявамі якасцей Усявышняга якому ён усім абавязаны і промнямі Яго быцця праз спасціжэнне сваёй слабасці і нікчэмнасці.
Тасавуф гэта назва працэсу ачышчэння чалавечага духу, набыцця ім унутранага адзінства і дасягнення граніц невядомага праз пераадоленне ўсіх часоў і прастораў. I толькі дзякуючы гэтаму кожны чалавек, па ўваходзе ў дзверы, адчыненыя міраджам Прарока, можа дасягнуць Уладара свайго і таксама ў пэўнай меры быць узнагароджаным міраджам. Безумоўна, гэтае ўзнясенне будзе залежыць ад яго здольнасцей і талентаў...
Філасофія і мудрасць пашыраюць далягляды чалавечай думкі і дапамагаюць чалавеку лепей спазнаць прыроду рэчаў і падзей. А тасавуф у недасяжных вымярэннях забяспечвае сувязь паміж чалавекам і Тварцом гэтых рэчаў і падзей і наладжвае паміж Алахам і яго рабом сяброўскую блізкасць і любоў.
Як гэта можна назіраць у асобе майстроў і паслушнікаў асобных тарыкатаў3, тасавуф заключаецца ў набыцці чалавечым духам святла з крыніцы «Боскіх Дасканаласцей» шляхам плённых і праведных разважанняў і руплівасцей. Гэта пачынаецца з таго, што чалавек прымае сваё эга за крытэрый у пазнанні і праводзіць у вечнасць пэўныя гіпатэтычныя лініі, а завяршаецца тым, што ён назаўсёды забывае пра сваё эга і яго таямніцы і бачыць толькі Яго.
Тасавуф гэта шлях спасціжэння сэрцам той ісціны боскасці, якая недасяжная для філасофіі. На гэтым шляху, дзе безагаворачна адпрэчваюцца фантазіі «босага», голага розуму, сэрца ўзносіцца, як птушка ўвейк4, і спрабуе пазнаць Невядомаіснага сваімі ўласнымі, годнымі крытэрыямі. А потым выказвае сутнасць сваіх найвышэйшых ведаў у словах: «Мы не змаглі пазнаць Цябе так, як Ты гэтага годны».
Тасавуф гэта дух ісламу. Нельга і ўявіць сабе іслам без тасавуфу. А тарыкаты толькі сістэматызавалі яго (тасавуф).
3 Тарыкат духоўны шлях, якога прытрымліваюцца з мэтаю спасціжэння Усявышняга; вучэнне (дактрына) суфізму.
4 Увейк дзікі голуб; сімвал духоўнай свабоды.
Культура
Культура гэта адна з найважнейшых крыніц, да якой безупынна звяртаецца нацыя, кіруючыся ўласным шляхам развіцця. Гармонія ў жыцці нацыі і верны напрамак, які яна сабе абрала, заўсёды былі трывала звязаны з празрыстымі крыніцамі яе культуры.
Культурай называецца комплекс асноватворных каштоўнасцей, што ўзніклі на грунце моўных, маральных, эстэтычных і іншых асаблівасцей грамадства. Фарміруючыся на працягу многіх пакаленняў, яны сталі ў будучым правобразам жыцця гэтага грамадства і тым падмуркам, кожная дэталь якога ўяўляе з сябе адмысловую каштоўнасць. Ігнараваць гэтыя асновы значыць выяўляць слепату, а рабіць замах на іх і старацца аддаліць ад іх само грамадства пераламіць яму хрыбет і зрынуць у стыхію анархіі.
Культура, як і цывілізацыя, дзякуючы сваім двухбаковым дачыненням можа пераходзіць ад адной нацыі да другой, ад аднаго грамадства да другога. Але калі пры гэтым працэсе пераходу «фільтры» нацыянальнага духу не будуць дастаткова добра працаваць, не будзе зроблены адбор і ачыстка ад непрымальных і чужых элементаў, то крызіс культуры і цывілізацыі стане непазбежным.
Сапраўдная культура фарміруецца ў «тыглях» праўдзівай веры, высокай маралі, высакароднай годнасці і па-сапраўднаму ўспрынятых ведаў. Няма сэнсу казаць пра культуру там, дзе пануе бязбожжа, амаральнасць і невуцтва. I таксама немагчыма, каб чалавек, які сфарміраваўся ў такой атмасферы, змог увабраць у сябе сапраўдную культуру.
Грамадствы, якія думаюць, што, заключыўшы шлюб з культурай і цывілізацыяй іншай нацыі, яны змогуць гарантаваць сабе добрую будучыню, падобны да дрэў, да галін якіх прывязаны плады іншых дрэў, а гэта смешна і цалкам непраўдападобна.
Культура ўзнікае і развіваецца ў калысцы характару нацыі і грамадства. Яна падобна да кветак і пладоў, што ўпрыгожваюць дрэвы. Нацыі, якія не здолелі сфарміраваць уласную культуру ці страцілі яе, падобны да дрэў, што не даюць пладоў ці страцілі іх. He сёння, дык заўтра яны непазбежна ператворацца ў кучы дроваў і бярвенняў.
У жыцці кожнай нацыі культура займае адно з найважнейшых месцаў. Культура, якая складае неад’емную частку мінулага нацыі і шчыльна звязаная з яе каранямі, заўсёды будзе заставацца правадніком гэтай нацыі і будзе працягваць асвятляць ёй шлях да новых вышынь. I ніякая нацыя не зможа выжыць у зігзагах поглядаў і каштоўнасцей, калі яны штодзённа мяняюцца.
Свабода
Свабода азначае непрыняцце духам якіх-небудзь абмежаванняў, апрача найвышэйшых каіптоўнасцей, і яго непадпарадкаванне якім-небудзь прынцыпам, апрача дабра і праведнасці.
Колькі ёсць на свеце людзей, якія, нават будучы закутыя ў кайданы ці калодкі, працягваюць свабодна лунаць у бязмежных прасторах сваёй душы і ніколі не адчуваюць ніякіх абмежаванняў і ўціску. I колькі ёсць людзей, якім,
насуперак усяму таму царскаму хараству і багаццю, здольнаму ўскружыць галаву любому чалавеку, так і не ўдаецца хоць на імгненне адчуць унутры сябе нават каліўца той сапраўднай свабоды.
Тыя, хто бачыць у свабодзе абсалютную адсутнасць якіх-небудзь межаў, свядома ці не, але прыраўноўваюць чалавечую свабоду да звярынай. А ў сапраўднасці свабода, да якой імкнуцца гэтыя «свабодалюбныя» душы дзеля задавальнення сваіх цёмных жарсцей, гэта не што іншае, як жывёльны лад жыцця. У той жа час як чалавек годны той свабоды, што знішчае ўсе перашкоды, якія не дазваляюць яму ўзняцца ў нябёсы чалавечнасці.
Пад свабодай мы можам разумець вызваленне розуму ад усіх перашкод, што замінаюць яго духоўнаму і матэрыяльнаму развіццю, але з умоваю выканання ўсіх маральных нормаў.
4^
Свабода выяўляецца ў тым, каб чалавек мог рабіць усё, што лічыць патрэбным, але захоўваючы справядлівасць і не наносячы шкоды іншым людзям.
Прымальная толькі тая свабода, якая цывілізаваная. А цывілізаванай з’яўляецца тая свабода, якая звязана дыяментавымі ланцугамі веры і маральнасці і падперазана залатымі рамянямі праведнай думкі.
4^
Свабода, якая не лічыцца з духоўнай думкай і рэлігійным пачуццём, не шануе маральнасці і сама не здольная ўзрасціць у чалавеку высакародныя якасці, падобна да по-
шасці, якой пагарджае і якую ненавідзіць і пазбягае кожны народ. Грамадства, што змірылася з гэтай пошасцю, не толькі раней ці пазней пазбавіцца спакою, але абавязкова застанецца ў поўнай адзіноце.
Цывілізацыя
Цывілізацыя гэта не матэрыяльная магутнасць, знешняя вытанчанасць, задавальненне цялесных жарсцей і распуста душ. Яна ёсць багацце ўнутранае, вытанчанасць духу, глыбіня бачання і такое ж ашчаднае стаўленне да чужога жыцця, як да свайго.
Сапраўдная цывілізацыя заўсёды магла фарміравацца толькі там, дзе галоўнымі каштоўнасцямі былі веды і маральнасць. Вось чаму Захад, які заўсёды аддаваў перавагу навуцы, заставаўся маральна паралізаваны, а Усход, які замкнуўся на сабе, нават цяпер, хоць і часткова, але ўсё-ткі працягвае заставацца блізкім да прыроды, бо ён адвярнуўся ад навукі ў яе заходнім разуменні. Цывілізацыя будучага сфарміруецца, дзякуючы сінтэзу дасягненняў Захаду і веры і этыкі Усходу.
Цывілізацыя, якая не абапіраецца на маральнасць і высакародныя якасці і не падсілкоўваецца розумам і сумленнем, падобна да стракатага і хуткаплыннага карнавальнага шэсця, якое служыць толькі абагачэнню некалькіх чалавек і задавальняе нізкія патрэбы некалькіх пажаднікаў. О, як няшчасны той, хто дазволіў гэтаму феерверку падмануць яго!
<5>
He варта думаць, што цывілізацыя і прагрэс навукі і тэхнікі складаюцца толькі з параходаў, цягнікоў, самалётаў і жыцця ў вялікіх гарадах з раскошнымі вуліцамі і вы-
сокімі будынкамі. Было б верхам слепаты і самападману лічыць усё названае сутнасцю цывілізацыі, бо насамрэч усё гэта толькі сродкі ў руках веруючага і праведнага чалавека.
Культурнасць чалавека гэта, у сапраўднасці, той другі характар, які ён развіў дзякуючы сістэматычнай працы над сабою, над зародкамі дабра, адпачатку закладзенымі ў яго прыродзе. I людзі, якія шукаюць культуру ў знешнім выглядзе і ў задавальненні сваіх разнастайных жарсцей гэта ўсяго толькі неразумныя істоты і нешчасліўцы, расціснутыя сваім бездухоўным існаваннем.
Няма сумненняў у тым, што дзікія і неразвітыя народы, як правіла, крыважэрныя, жорсткія і схільныя да рабаўніцтва. Але менавіта дзякуючы таму, што гэта ўсім вельмі добра вядома, яны звычайна не ўяўляюць вялікай небяспекі для іншых. Але як жа быць з сучаснымі і «цывілізаванымі» дзікунамі, што ўзброеныя сучасным арсеналам і ўвесь час шукаюць магчымасць праліць чужую кроў?!
Калі цывілізацыя гэта спосаб самавыяўлення нацыі, то, безумоўна, сродкамі гэтага ўсеахопнага самавыяўлення павінны быць навука, тэхніка і маральнасць гэтай нацыі. Бо грамадскае выхаванне і разнастайныя віды мастацтва надаюць цывілізацыі бачную форму, а маральнасць красамоўна і гучна заяўляе пра яе існаванне.
Прагрэс
Развіццё і прагрэс нацыі залежаць ад таго, наколькі добра развіты і выхаваны яе розумы і сэрцы. He мае сэнсу чакаць развіцця той нацыі, прадстаўнікі якой далёкія ад інтэлектуальнага пачатку і не знайшлі святла ўнутры сябе.
4^
Прагрэс і веліч нацыі ў значнай ступені залежаць ад адзінства мэты яе прадстаўнікоў. У грамадстве, у якім адно і тое ж адны называюць белым, а іншыя чорным, заўсёды можна назіраць хістанне ад адной крайнасці ў іншую, і пакуль яно застаецца такім раз’яднаным, не можа быць і гаворкі пра пачатак якіх-небудзь пазітыўных працэсаў.
4^®
Пакаленні, якія не атрымалі раўнацэннае выхаванне і ўзгадаваныя ў розных культурах, заўсёды падзяляліся на асобныя і варожа настроеныя адзін да аднаго лагеры. I верыць у магчымасць прагрэсу ў такім грамадстве, якое раздзіраюць супярэчнасці, практычна няма сэнсу.
4^® Ч?»
Прагрэс пачынаецца ва ўяўленні і ў думках, пасля чаго распаўсюджваецца ў масах. А потым ажыццяўляецца на практыцы дзякуючы намаганням людзей, што дзейнічаюць разам і ў адзіным душэўным парыве. Але кожны такі кідок наперад, зроблены ў абыход навукі ці недастаткова выразна выказаны і сфармуляваны, загадзя асуджаны на правал.
Усё, што з’яўляецца больш чыстым, больш высакародным, больш упарадкаваным і добрым у параўнанні з папярэднімі варыянтамі, з’яўляецца вынікам развіцця. Таму задаволенасць існуючым станам рэчаў гэта не што іншае, як адсутнасць патрэбнай руплівасці, у той час як прагрэс гэта ўменне кожны раз пераадольваць сябе і ўсё дасягнутае і імкненне да яшчэ болын выдатных вынікаў.
4^® Чг»
Знішчэнне ўрадлівых глеб і пераўтварэнне садоў у звалкі смецця гэта прыкмета падзення, у той час як аднаўленне зямель, садоў і паркаў гэта прыкмета прагрэсу.
Краіна, у якой жыве нацыя, якая несупынна развіваецца, падобная да раю, яе горы пакрыты квітнеючымі садамі, а храмы ззяюць хараством, вартым лепшых палацаў. А гарады тых краін, дзе жывуць адсталыя народы-дзікуны, мала чым адрозніваюцца ад руін, вуліцы поўныя смецця, храмы ж болып нагадваюць волкія сутарэнні.
Хоць адукацыя з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў грамадскага развіцця, аднак з-за таго, што многія пакаленні людзей выхоўваюцца без уліку нацыянальных каштоўнасцей, для дасягнення новых вяршынь і атрымання сур’ёзных пазітыўных вынікаў адной адукацыі бывае недастаткова...
Кожны прагрэсіўны крок можа быць плённым настолькі, наколькі добра было ўлічана цяперашняе і вопыт мінулых пакаленняў. У іншым выпадку, калі кожнае новае пакаленне ігнаруе вопыт мінулага і кожны дзейнічае згодна з уласным разуменнем, то колькі б такія людзі ні спрабавалі штосьці зрабіць, яны толькі будуць працягваць таптацца на месцы.
Мастацтва
Мастацтва гэта дух прагрэсу і адзін з найважнейшых шляхоў, па якім павінен ісці чалавек, каб развіць свае пачуцці. Няшчасныя таленты, якія ўпусцілі магчымасць скарыстаць гэты шлях, падобныя да людзей, якіх разбіў паралюш, усё сваё жыццё правядуць у паўмёртвым стане.
Мастацтва падобнае да чароўнага ключа, які можа адкрыць тайныя скарбніцы. I варта нам адчыніць дзверы, якія вядуць да гэтых скарбніц, як думка апранаецца ў сукенку вобраза, а фантазія набывае плоць.
4^®
Калі і існуе крылаты конь думкі, які здольны адносіць чалавека ў бязмежныя глыбіні акіянаў альбо ў бясконцыя прасторы і вышыні неба, то, безумоўна, гэта мастацтва. Дзякуючы яму чалавек можа направіць свой карабель у любы канец Зямлі і неба, атрымаць звышчасавае і звышпрасторавае ўспрыманне.
4^®
Мастацтва ідзе на чале ўсіх тых чыннікаў, якія пры захаванні чалавечых пачуццяў указваюць ім на ўсё новыя і новыя вышыні і рухаюць тонкія і чулыя душы з адной глыбіні ў іншую. Калі б не мастацтва, мы б не мелі магчымасці ўбачыць у свеце чалавечых адкрыццяў і вынаходніцтваў ні адну з тых прыгажосцей, якія існуюць у дадзены момант. А тыя душы, ахопленыя полымем творчасці, так і пражылі б сваё жыццё ўпустую і, адпраўляючыся на пагост, знеслі б разам з сабой у магілу і ўсе свае праекты, планы і ўяўленні...
4^®
Першай «карцінай», якая адлюстравала ў сабе ўнутраную глыбіню душы чалавека, з’яўляецца мастацтва. Менавіта дзякуючы яму самыя глыбокія пачуцці і думкі, самыя дзівосныя знаходкі, самыя шчырыя жаданні былі адзначаны і запісаны, як на пласцінку, і тым самым дакладна атрымалі бессмяротнасць.
4^® Ч?»
Хіба не дзякуючы таму, што мастацтва стала спадарожнікам веры, наш дзівосны свет пераўтварыўся ў найбагацейшую галерэю мастацтваў, упрыгожаную велічнымі храмамі, якія імкнуцца, нібыта ўказальныя пальцы, увышыню мінарэтамі, цудоўнымі матывамі і арнаментамі на мармуры, кожны з якіх гэта яшчэ адна добрая вестка, бліскучымі шэдэўрамі каліграфіі і залачэння, інкрустацы-
ямі, непадуладнымі часу, і ўзорамі, настолькі прыгожымі, элегантнымі і вытанчанымі, быццам крылы матылька.
Сапраўдныя веды выяўляюцца ў мастацтве. Той, хто не змог выявіць сябе чымсьці ў мастацтве, наўрад ці валодае сур’ёзнымі ведамі.
Дынаміка чалавечых здольнасцей у значнай ступені звязана з духам мастацтва. I чалавек, які ніяк не праяўляе сябе ў мастацтве, калі і не мёртвы, дык і сапраўды жывым таксама лічыцца не можа.
Усе спробы ў сферы мастацтва, якія не сустракаюць сардэчны прыём у сапраўдных знаўцаў, з’яўляюцца вынікам няўмення адрозніць дух і форму.
Няма сумнення ў тым, што любоў і павага да пэўнага твора мастацтва скіравана не да яго самога, а да прыгажосці яго зместу і майстэрства яго аўтара.
Менавіта мастацтва здольнае зрабіць так, каб простае жалеза стала даражэйшым за золата, а медзь болып высакароднай за бронзу. Менавіта дзякуючы яму самыя танныя матэрыялы набываюць такую каштоўнасць, з якой не могуць параўнацца раўняцца ні золата, ні срэбра, ні дыяменты.
He толькі ўсе ўзоры прыгожага мастацтва, што гарманіруюць з нашым ладам мыслення, з’яўляюцца бессмяротнымі дарамі чыстых і добразычлівых душ усяму чалавецтву, але такімі ж дарункамі тонкага ўспрымання і майстэр-
ства з’яўляюцца звычайны гадзіннік, які ўказвае нам на час, і акуляры, якія дазваляюць нам бачыць тое, што нашыя вочы ўжо не ў стане бачыць; сродкі сувязі, якія скарачаюць адлегласць паміж людзьмі, і тэлевізары, што прыносяць проста да нашых ног далёкія вобразы; цягнікі, аўтобусы і самалёты, што пераносяць нас з аднаго месца ў іншае; спадарожнікі і касмічныя караблі, а таксама ўсе іншыя сродкі, якія служаць чалавеку.
Усе тыя душы, якія не здольныя ўспрымаць мастацтва, належаць масе грубых людзей, чыё існаванне мала чым адрозніваецца ад неіснавання, і якія не толькі не здольныя быць карыснымі сабе, сваім сем’ям і свайму народу, але нават могуць прынесці ім шкоду.
Літаратура
Літаратура гэта тая самая мова, якая найлепш адлюстроўвае ў сабе характар духоўнага пачатку нацыі, яе думку і духоўныя веды. Калі індывідуумы не падзяляюць адзін і той жа дух, спосаб думкі і духоўныя веды, то нават калі яны належаць да адной нацыі, яны ўсё роўна не змогуць зразумець адзін аднаго.
Слова з’яўляецца адным з найважнейшых сродкаў перадачы думкі ад аднаго розуму да іншага і ад аднаго сэрца да іншага сэрца. Мысліцелі, якія ўмеюць з поспехам выкарыстоўваць гэты сродак, вельмі хутка знаходзяць вакол сябе мноства сваіх прыхільнікаў, што рэпрэзентуюць тую ж думку, на якую былі натхнёныя сваімі настаўнікамі, дзякуючы якім яны атрымліваюць бессмяротнасць. А тыя, хто не ўмее карыстацца гэтым сродкам, сыходзяць з жыцця, не пакідаючы пасля сябе і следу, і гэта нягледзячы на
тое, што ўсё іх жыццё было поўнае інтэлектуальнымі пакутамі і пошукамі.
«64
3 пункту гледжання ўжыванага матэрыялу і формы дасягнення мэты, кожная разнавіднасць літаратурнага слова з’яўляецца самастойнай формай выражэння і самастойнай мовай. I хаця кожны чалавек штосьці разумее ў якой-небудзь з гэтых формаў, па-сапраўднаму гэтай мовай могуць карыстацца толькі паэты і празаікі.
«64
Па-сапраўднаму ў золаце і срэбры разбіраюцца толькі ювеліры. Менавіта такім самым чынам у золаце слова разбіраюцца толькі майстры слова. Калі адну кветку, што ўпала на зямлю, убачыць жывёла, то яна можа толькі разжаваць яе. Грубы чалавек наступіць на яе і пойдзе далей. А сапраўдны чалавек падніме, наталіцца яе духмянасцю і ўпрыгожыць ёй сваю вопратку.
4^® «64
Узвышаныя думкі і паняцці павінны рэпрэзентавацца людзям у такой жа ўзвышанай форме, каб сумець скарыць іх розумы, усхваляваць іх сэрцы і назаўсёды адбіцца ў іх душах. У адваротным выпадку тыя, хто болей цэніць форму, чым змест, могуць палічыць, што каштоўны змест такі ж танны, наколькі танная і ўбогая «вопратка», у якую ён агорнуты.
«64
Калі б не было літаратуры, мудрасць не змагла б сесці на царскае месца, на якім яна апынулася, філасофія не дайшла б да нашых дзён, красамоўства не змагло б адказаць нашым патрэбам. Але і яны таксама прынеслі літаратуры свае невычэрпныя багацці, падараваўшы ёй, такім чынам, бессмяротнасць.
Паэты і літаратары падобныя да флейтыста, які стварае з дапамогай свайго інструмента гукі таго, што бачыцца яму ў яго знешнім і ўнутраным светах. Дзякуючы ім людзі разумеюць сэнс і сутнасць тых гукаў, якія вырабляе гэты агромністы хор. Але як можа прыняць флейту і яе смутны голас той, хто не ведае пра агонь пачуццяў, які ахапіў душу флейтыста.
Калі крыніца чыстая і празрыстая, то любы від мастацтва і любы твор мастацтва аднолькава цудоўныя, блізкія сэрцу і вытанчаныя, бо яны выяўляюць прыгажосці розных светаў, дораць нам кветкі і плады тых светаў і выяўляюць іх смак і водар.
Падобна як іншыя віды мастацтва, літаратура набывае бессмяротнасць дзякуючы сваёй мэце, здольнасці ўспрыняць, быць часткаю навакольнага свету і не залежыць ад часу. Таму для мастака вельмі важна, пераадолеўшы ўсе свае ўласныя адчуванні, падрыхтаваць і адкрыць сваё cappa павевам вышэйшых светаў.
Калі гаворка ідзе пра выяўленне пэўнага сэнсу, кожнае слова ці паэтычнае, ці празаічнае павінна служыць толькі аправай да брыльянта думкі, а не старацца заняць яго месца ці пасунуць на другі план. Якой бы цудоўнай і каштоўнай ні была гэта аправа, то нават калі яна зроблена са смарагду, чым мацней яна будзе адцяняць саму думку, тым у большай ступені яна сама будзе страчваць сілу ўздзеяння. А такое слова не можа быць даўгавечным.
Мова гэта не толькі сродак выказвання думкі ці паняцця, яна таксама трывала звязана з мастацтвам, эстэты-
кай і этыкай, і таму не выпадкова ў многіх мовах Усходу слова «літаратура» («адабіят») азначае сукупнасць усяго таго, што звязана з прыгажосцю і маральнасцю.
Галоўным элементам літаратуры з’яўляецца сэнс. Таму вельмі важна, каб слова, з аднаго боку, валодала знешняй прастатой і сцісласцю, і з другога багаццем унутранага сэнсу. I хаця шмат хто бачыць гэту якасць слова ў разнастайных класічных літаратурных прыёмах, мне здаецца, што самае глыбокае слова варта шукаць у натхнёных і трапяткіх ад хвалявання душах, у магутным уяўленні, што ўмее ўкласці ў сэрцы людзей ісціну ў найлепшай і адпаведнай форме, у моцных розумах, якія па-сапраўднаму ўверавалі і навучыліся адначасова сузіраць як замагільнае, так і зямное абліччы ісціны.
Існаванне самых розных відаў літаратуры таксама натуральнае, як і наяўнасць на Зямлі самых розных культур і цывілізацый. Але нягледзячы на дзівосную разнастайнасць сваіх формаў, літаратура адзіная і ўсеахопная дзякуючы свайму маральнаму пачатку, любові да прыгожага і ўменню агучыць усе рыскі і песні светабудовы.
Спачатку ў душы чалавека з’яўляецца сутнасць ісціны. Затым ён пачынае яе адчуваць. Затым гэта ісціна набывае жыццё ў слове, у літары альбо дзякуючы пэўнаму інструменту. Нібыта крышталь, яна вырастае пад кіраўніцтвам чалавека і кропка за кропкай, рыска за рыскай знаходзіць сваё выяўленне ў тле яго твора, альбо сама становіцца творам мастацтва. Тое, наколькі гэты твор зможа падняцца над прасторай і часам, цалкам залежыць ад веры гэтага чалавека і любові, заключанай у гэтай веры.
Часам нават у асяроддзі людзей, якія жывуць у адной краіне ці нават вобласці, можна назіраць адрозненні ў тым, як менавіта яны выказваюць творчае напружанне і вызваленне. Гэтыя знешнія адрозненні тлумачацца рознасцю ў поглядах на прадметы і падзеі, адрозненнямі ў веры, а таксама прыхільнасцю да тых ці іншых каштоўнасцей. Падобна, як песня, якую спявае той, хто знаходзіцца на дне яра, таму, хто знаходзіцца на вяршыні гары, можа падасца бессэнсоўным наборам гукаў...
Якасць твора мастацтва залежыць ад якасці элементаў, з якіх ён складаецца, а іх якасць у сваю чаргу залежыць ад якасці элементаў, з якіх складаюцца яны самі. Там, дзе не трывалы сам падмурак, не можа быць чыстага і праведнага пачуцця, а там, дзе няма чыстага і праведнага пачуцця, не можа быць і гаворкі пра існаванне твораў, яскравых і жывых, як іскра, і слоў, якія струменяць агнём.
Як і любы іншы мастак, майстар слова шукае ў кветках, формах і рысках светабудовы тое, што яму сапраўды блізкае. I ў той дзень, калі ён нарэшце знойдзе і зможа выявіць тое, што так упарта шукаў, ён зломіць свае пяро, забудзе пра пэндзлі і ўзрушаны і зачараваны пазбавіцца mobbl Вось чаму сапраўдных і самых вялікіх мастакоў варта шукаць сярод верных і вечных рабоў Усявышняга, сярод Яго слуг, здольных мысліць і па-сапраўднаму адчуваць.
Паэзія
Паэзія не што іншае, як выяўленне ў чалавечых светлых душах прыгажосці і гармоніі, што напаўняюць сутнасць светабудовы, і радасці, адлюстраванай на абліччы
быцця. I сярод гэтых высокіх душ ёсць такія, чые сэрцы гэта каштоўныя чарніліцы, а напаўняе іх само дыханне Святога Духа.
Паэзія гэта часам поступ, а часам і стогны таго, хто кіруецца шляхам спасціжэння таямніц вышэйшых светаў. У залежнасці ад душэўнага стану і ўнутранай глыбіні песні і гукі, якія чуюцца праз паэтычныя радкі, часам падобныя да грому, што рассякае цішу, а часам ледзьве чутныя. 3 гэтага пункту гледжання кожны гук і кожнае слова ў вершы могуць быць па-сапраўднаму зразумелыя толькі пры наяўнасці таго стану душы, з якім ён быў напісаны.
Паэзія фарміруецца ў калысцы веры, культуры і думкі, якая ўплывае на бачанне і ўспрыманне паэта. Толькі натхненне можа даць ёй адмысловую глыбіню, зрабіўшы такім чынам яе недасяжнай для вельмі многіх розумаў. У сэрцы, напоўненым натхненнем, атам становіцца сонцам, а кропля ператвараецца ў акіян.
Якой бы вялікай ні была ў паэзіі роля інтэлекту, але душа чалавека займае ў ёй далёка не апошняе месца. Бо, як сказаў Фузулі, «слова сэрца крочыць наперадзе войска паэтаў». А калі думка, што расквітнела ў душы, яшчэ і можа займець крылы фантазіі, то тады яна ўжо зможа пастукацца ў дзверы вечнасці.
Паэзія — гэта паходня, што асвятляе сучаснасць, моцная крыніца святла, накіраваная ў будучыню, і музыка любові і хвалявання, выток якой у звышгранічных светах. У атмасферы сапраўднай паэзіі чалавек становіцца відушчым, далёкае робіцца блізкім, а душа набывае непахісную рашучасць і ўзрушэнне.
Вершы, падобна да малітваў, выяўляюць узлёты і падзенні, радасць і смутак, што адбываюцца ў свеце чалавека, і ў меру яго здольнасці канцэнтраваць сваю ўвагу на вышэйшай ісціне ператвараюцца ў боскія павевы. У сапраўднасці, кожная малітва аб дапамозе гэта вершы, а кожны верш гэта мальба аб дапамозе, дастаткова вершу здолець скіравацца ў вечнасць.
Паэзія, што квітнее ў пошуках вечнага і дзякуючы крылам сэрца і сіле духу лунае ў нябёсах чыстай і празрыстай думкі, не вельмі давярае пазітыўнай навуцы. Канкрэтнае ёй трэба толькі як сродак. Але ўся яе мэта заключаецца ў тым, каб знайсці абсалютнае і авалодаць ім.
Калі паэт здолее ўявіць сабе ўсё тое, пра што ён думае і што адчувае, затым, без пэўных перашкод, праверыць праўдзівасць таго, што ён сабе ўявіў, а потым патрапіць захаваць дынаміку і жыццяздольнасць усіх гэтых прынесеных у яго ўнутраны свет натхненнем нябачных элементаў да таго часу, пакуль яны не набудуць другое дыханне ў слове, то такі твор абавязкова яшчэ доўга будзе захоўваць сваю свежасць. Інакш гэтак званыя вершы мала чым будуць адрознівацца ад смарагду ў меднай аправе альбо дыяментавых караляў, абрамленых вугалем...
Паколькі ў якасці мэты паэзія абрала сабе пошукі «Таго Неспасціжна Існага», яна з’яўляецца малазразумелым, са шматлікімі глыбінямі голасам у значнай ступені замкнутай атмасферы, таямніцай, поўнай думкі і змроку, што апусціўся на шлях вандроўніка. Таму ў кожным слове і сказе сапраўднага верша можна сутыкнуцца з такімі
бачаннямі і адчуваннямі, што ахопліваюць вельмі чулага падарожніка, які ўздрыгвае пры кожным гуку падчас свайго блукання па цёмных калідорах чароўнага замка.
Верш гэта трымценне сэрца, хваляванне душы і слёзы. А слёзы не што іншае, як чыстая паэзія, якая адрынула слова.
Вершы гэта неўвядальныя кветкі паэтаў і водар, які гэтыя кветкі распаўсюджваюць. I ніхто не зможа да канца насыціцца іх водарам і каляровай гамай, калі зямля, на якой яны выраслі, чыстая, вада, да якой прыпалі іх карані, празрыстая, а насенне вядомае!..
He так ужо і мала на свеце паэтаў, якія гавораць тое, што ім незразумела, і паэтаў, якія не прамаўляюць услых тое, што ім зразумела. Узамен пустога пышнамоўя першых, паэтычныя погляды і думкі другіх, не карыстаючыся дапамогай слова, могуць навучыць чалавека шмат чаму.
Было б памылкова думаць, што вершы гэта ўсяго толькі словы, якія падпарадкоўваюцца пэўнаму рытму. Бо ёсць так многа жамчужын прозы, якія прывабліваюць да сябе душу, а іх змест і форма напаўняюць сэрцы захапленнем і здзіўленнем, і кожная з іх гэта сапраўдны помнік паэзіі.
Як і ўсім іншым відам мастацтва, паэзіі неабходна безупынная і непарыўная сувязь з бясконцым, інакш яна будзе бясплодная і не зможа азарыць нічыю душу. Чалавечы дух, улюбёны ў вечную і бясконцую прыгажосць, сэрца,
палоненае бясконцасцю, і сумленне, якое можа насыціць толькі вечнасць і вечнае, бесперапынна шэпчуць чалавеку, каб ён думаў пра вышэйшыя светы. Мастак, які не адчувае гэты стогн, што ідзе ад сэрца, духу і сумлення, усё сваё жыццё будзе займацца толькі каніраваннем знешняга і ні разу не зможа ўбачыць тое, што творыцца за гэтай раскошнай і пышнай заслонай фізічнага свету.
4^® ч?»
Калі паэт здолее зладзіць у сваім творы такую ж гармонію паміж формай і сэнсам, якая існуе паміж целам і духам, а не прыносіць іх у ахвяру адно аднаму, то яго твор дасягне той натуральнасці, дасканаласці і ўнутранай раўнавагі, да якіх ніводны чалавек не застанецца абыякавым. I ніякая фантазія нічога не зможа дадаць да таго, што ўжо ёсць.
4^ <4?*
Паэтычны твор мае знешні воблік, у якім галоўную ролю адыгрываюць такія элементы, як слова, сказ, размер, форма выяўлення. Што датычыцца яго ўнутранага аблічча, то там дух для выяўлення тых думак, якія ён выпесціў ва ўнутраным свеце, будзе вышукваць і размяркоўваць па сваіх месцах тыя словы, якія будуць то прыгожыя і вытанчаныя, як чароўныя тварыкі кветак ці крылцы матылькоў, то падобныя да іскраў, якія спапяляюць любое месца, куды яны трапляюць, то гучаць, як стогны флейты, і мы можам сказаць, што так слова набывае музычнасць.
4^®
Паколькі рознага кшталту знакі і таямніцы ёсць аднымі з асноўных крыніц паэзіі, то ў ёй заўсёды адчуваецца болып значная шырыня, чым можа здацца на першы погляд. Але разам з тым гэта здольнасць умясціць у сябе нешта болып значнае з’яўляецца неад’емнай часткаю самога твора і не выходзіць за слоўныя межы слова. I нават набы-
ваючы ў абдымках асацыяцый новыя глыбіні і вымярэнні, шырачыся і распаўсюджваючыся ўсё да новых і новых багатых светаў сэнсу, вершы працягваюць заставацца самімі сабой.
Над паэтычным словам, як правіла, уладарыць тон, што ўтвараецца ад зліцця думкі і пачуцця. Аднак, падобна да гіпофізу ў арганізме чалавека, за думкаю і пачуццём стаяць яшчэ два найважнейшыя элементы, якія пастаянна на іх уплываюць, гэта намер і погляд. Яны накладваюць свой адбітак на ўсе радкі і строфы, падтрымліваюць за руку думку там, дзе глеба сыходзіць у яе з-пад ног, і, падобна да чароўнага ліхтара, пастаянна асвятляюць шлях пачуццям.
«64
Паэзія — гэта дыханне грамадства, якое адлюстроўвае ўсе яго пачуцці, увесь яго боль, нянавісць, злосць, надзею і пакуты. А паэт гэта часам яго лёгкія, а часам яго язык. Таму кожны паэтычны твор можа сказаць нам нашмат болей, калі мы будзем аналізаваць яго з улікам асаблівасцей таго грамадства, на глебе якога ён расквітнеў, і, адпаведна, наўрад ці што-небудзь зразумеем, калі будзем разглядаць яго без уліку тых умоў, у калысцы якіх ён зарадзіўся і быў ускормлены.
Жыццё і дух
Жыццё — боская таямніца. I вядомая яна толькі тым, хто пасвечаны ў таямніцы Госпада.
«64
У некаторым сэнсе, жыццё гэта фізічнае існаванне. Цяпло і дынаміка арганізма цалкам натуральныя, і ствараюцца яны ў выніку пераўтварэння ежы ў кроў і энергію.
Мэта цялеснага жыцця рух і выконванне пэўных фізічных функцый. I ў гэтым сэнсе паміж чалавекам і жывёламі няма ніякай розніцы. А насамрэч чалавечае жыццё гэта быццё, напоўненае свядомасцю, развагаю і здольнасцю ўспрымаць замагільнае, і менавіта такое жыццё можа лічыцца сапраўдным.
Жыццё не ёсць дух. Яно азначае фізічнае існаванне. А дух адзіны і непадзельны... Ён з’яўляецца законам, які належыць свету Божай волі, адрозніваецца ад фізічных пачаткаў, не мае нічога агульнага з матэрыяй і валодае свядомасцю.
Дух з’яўляецца ў целе разам з жыццём і пакідае цела толькі пасля таго, як жыццё пакіне яго. Жыццё згасае і знікае, а дух, які падтрымлівае Вялікі і Усемагутны Алах, застаецца жыць.
Жыццё гэта прыродная з’ява, і яно існуе ў рамках свету матэрыяльнага. У той жа час як дух быў падараваны нам звыш і па сваёй сутнасці знаходзіцца над усёй прыродай і над усім светам створаным. Жыццё канечнае і смяротнае, а дух нясе на сабе пячатку вечнасці і бессмяротнасці.
Дух — гэта сутнасць, гэта субстанцыя, што пераўзыходзіць мозг і непасрэдна сама спасцігае, адчувае і выказвае сваю волю. Яго сувязь з целам — гэта толькі часовае суседства і яднанне лёсаў.
Дух гэта бессмяротная істота, якая спакойна пераходзіць праз магілу і дасягае вечнасці ў раі альбо пекле, зусім не спатыкаючыся аб няроўнасці барзаха5 і махшара6.
Часам у выглядзе чалавека, амаль непрыкметнага воблачка або якой-небудзь іншай субстанцыі дух знаходзіць свой адбітак у люстэрках свету вобразаў, у снах ці фантазіях, і альбо, як анёлы, знаходзіцца ў яднанні з дабром і Божай ласкай, альбо, падобна да шайтанаў, з’яўляецца разам з ліхам.
Сапраўднае жыццё гэта жыццё, у якім усталявана раўнавага паміж жыццём духоўным і фізічным. Такое жыццё, падобнае да пшанічнага зернейка, у свеце зямным дасць «колас» сапраўднага чалавечага жыцця, а ў свеце вечным парасткі, кожны з якіх, развіўшыся, забяспечыць жыццё райскае.
Свядомасць і ўнутраная чысціня гэта плады духоўнай дынамікі чалавека.
Гэтай духоўнай дынамікі пазбаўлены тыя людзі, жыццё якіх не адрозніваецца ўнутранай сур’ёзнасцю... I нават слёзы такіх людзей поўныя ілжывасці.
Пачынаючы з таго моманту, калі мы ўступаем у гэты свет, сапраўднае жыццё разам з нашым фізічным жыццём
5 Барзах прамежкавы свет, размешчаны паміж зямным і патойбочным светам.
6 Махшар месца, дзе будуць сабраныя ўсе людзі ў Судны дзень.
даручаюцца нам на захаванне, каб мы маглі яго развіць. I мы працягваем адказваць за яго аж да моманту, калі разарвецца сувязь паміж целам і духам.
3 фізіялагічнага гледжання, чалавек частка жывёльнага свету, з гледжання духоўнага, ён таксама трывала звязаны са светам анёлаў. Падобна, як людзі, што змаглі годна ацаніць свае здольнасці і духоўныя крыніцы, набываюць анёльскую прыроду, тыя, хто нішчыць свае таленты альбо яшчэ горш выкарыстоўвае іх дзеля зла, раней ці пазней падуць ніжэй за быдла, будуць блізкія да нечысці шатанскай.
Цуды прарокаў і святых
Чалавек, які не верыць у цуды прарокаў, гэта чалавек, які, як мінімум, не ведае Алаха і не ведае пра Яго магутнасць. Сказаць, што «цуд не можа падзяліць поўню», гэта ўсё роўна, што сказаць: «Алах не можа падзяліць поўню». Сказаць, што «мёртвыя не могуць уваскрэснуць», усё роўна, што сказаць: «Алах не здольны ўваскрэсіць мёртвых».
Звышнатуральная з’ява — карамат7, што назіраецца ў святога, толькі пацвярджае цуды і праўдзівасць Прарока, па слядах якога ён ідзе.
Карамат гэта Божы дарунак праведніку, які не сцвярджае, што ён ёсць прарок. Але гэта зразумела толькі таму, хто ведае людзей.
7 Карамат цуд, здзейснены мусульманскім святым велі.
4^
Сутнасць святасці ва ўзаемнай любові паміж чалавекам і Алахам. I самому Алаху вырашаць, як адарыць свайго слугу. Ён можа падараваць яму неверагодныя даброты, асыпаць золатам сваёй міласці і зрабіць так, каб усе даведаліся пра яго святасць. Але можа і схаваць яго, нібыта жэмчуг у жамчужніцы, і зрабіць так, што ў гэтым свеце не толькі іншыя людзі, але і сам гэты чалавек не будзе ведаць пра сваю блізкасць да Усявышняга...
47>
Гэтыя вялікія асобы, якім даюцца такія духоўныя даброты, незразумелыя і неадчувальныя для іншых, звычайных людзей, у пэўным сэнсе яны цень ісціны прароцтва. I гэта тая адлегласць, якая аддзяляе нас ад іх.
Святы значыць мудрэц. I наколькі мудрасць вышэйшая за філасофію, настолькі святы непараўнальна вышэйшы за філосафа...
Сны
Сон гэта бачанне (праз вокны, што расчыняюцца ў свет ісціны) сцэн мінулага і будучыні, якія ўстаюць перад намі альбо ў сапраўдным вобразе, альбо на мове сімвалаў. У залежнасці ад ступені свабоды розуму, ад рознага кшталту вонкавых уплываў і прадузятасцей, кожны сон, нібыта прамень святла ці знак з іншага свету, можа рассячы навакольную цемру і ўказаць яму верны шлях.
Сны нярэдка апавядаюць чалавеку пра няўяўнае хараство і дзівосную шырыню, бо мы іх бачым без якога-небудзь пасярэдніцтва такіх абмежаваных па сваёй сутнасці
фізічных сродкаў, як вочы ці святло. Мы іх бачым дзякуючы здольнасці нашага духу бачыць і спасцігаць. I нярэдкія выпадкі, калі сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што яе немагчыма змясціць у цэлай кнізе.
Напэўна няма такога чалавека, які не бачыў бы сноў. Таму мы не можам назваць іх прывідам, што адпачатку належыць чалавечаму духу. Дзякуючы гэтаму прывіду чалавек быццам бы апынаецца за межамі цялеснасці, пачынае жыць у іншым вымярэнні, і, хто ведае, магчыма, яму адкрыюцца не адна і не дзве, а многія таямніцы лёсу...
Ёсць так многа сноў, якія ў дакладнасці ажыццявіліся, што калі б кожны чалавек мог занатаваць свае ажыццёўленыя сны, яны склалі б мноства тамоў.
Ёсць такія дзівосныя сны, якія падобны да пладаў, што звісаюць з галін і раптам пранікаюць у вокны нашага свету, у залежнасці ад здольнасцей кожнага чыстага сэрца, з’яўляюцца на даляглядзе сузірання, і душа ўступае ў светы гэтых сноў, вандруе па іх, прыпадае да ратавальных райскіх крыніц у гэтых ружовых садах і праз невядомыя вокны, што расчыняюцца ў Вечнасць, прасякаецца і раствараецца ў сузіранні такога хараства, якое недасяжнае ані зроку, ані слыху і якое нават сам дух чалавечы не ў стане ўявіць.
Менавіта дзякуючы снам мы пачынаем па-сапраўднаму разумець, што значыць бачыць, і выратоўваемся ад трохмернай клеткі, у якой нас утрымлівае цела. Аднак узвышаным душам, што зліліся ў адно з ісцінай, не патрэбны
сненні для таго, каб убачыць іншыя светы. Яны заўсёды адначасова бачаць як нашыя, так і іншыя светы і жывуць, ап’янёныя хараством Вечнасці. На жаль, гэтыя дзверы адчыняюцца не перад кожным, а таму, каму ўсё ж такі ўдаецца ў іх ўвайсці, перад тым даводзіцца пераадолець нямала цяжкіх духоўных выпрабаванняў і прайсці праз мноства перашкод.
У супрацьвагу людзям, якія ўяўляюць розум чалавека кучаю смецця, дзе можна знайсці ўсё толькі самае бруднае і нізкае, ці, вышукваючы пацвярджэнне сваёй праўдзе ў заблытаных і каламутных светах яго жывёльных пачуццяў, вераць і прапаведуюць тое, што поўныя натхнення сны насамрэч не што іншае, як карнавал пачвар, што насяляюць нашу падсвядомасць, тысячы вынаходнікаў і святых, натхнёныя гэтымі снамі, заўсёды будуць працягваць адчуваць падзяку гэтай плённай атмасферы свету вобразаў.
Нават калі той Найвышэйшы Дух Прарок Мухамад, які азарыў сваім святлом увесь свет, ужо даўно прайшоў этап прарочых сненняў і плаваў ужо ў адкрытым моры Божых ведаў (ма’рыфата), ён перыядычна працягваў вяртацца да гэтай першай сцяжыны прароцтва і ўказваў гэты свяшчэнны запаведнік, што лічыцца адной з сарака частак прароцтва.
Любоў
Любоў — гэта адна з самых схаваных міласцей Бясконца Міласэрнага Стваральніка нашага чалавеку. Зерне любові можна адшукаць практычна ў кожным чалавеку. У залежнасці ад умоў, гэтае насенне можа ператварыцца ў пышнае дрэва, расквітнець на яго галінах і, падобна як плады, спалучыўшы пачатак і канец, завяршыць круг эвалюцыі.
Як пачуццё любоў пранікае праз зрок, слых і душу ва ўнутраныя светы чалавека, аж пакуль не прыме Таго, па кім сумаваў чалавек, набывае моц, нібыта вада ў плаціне. Разрастаецца і набірае хуткасць, як снежны ком, і, быццам агонь, ахоплівае ўсю яго сутнасць. I як толькі яна ўвянчаецца прыманнем Таго, да каго імкнулася, гэты, яшчэ нядаўна бурлівы, акіян любові вяртаецца да ціхамірнай празрыстасці, агонь згасае, у плаціне не застаецца і кроплі вады, а снежны ком развальваецца...
Любоў, якая паводле свайго сэнсу ёсць яшчэ зачаткам, з моманту нараджэння чалавека складае адну з найважнейшых частак яго душы, можа займець свой сапраўдны колер і тон, трансфармаваўшыся ў любоў праўдзівую, гэта значыць у любоў да Усявышняга, а падняўшыся да такога ўзроўню атрымаць вечнасць і, дасягнуўшы парога сустрэчы з Вялікім Любімым, ператварыцца ў чыстае духоўнае задавальненне.
Сэрца гэта тая найвысачэзная вяршыня, якая адкрыта праявам і водбліскам Божага Быцця. Самай яўнай прыкметаю адкрытасці сэрцаў гэтым водбліскам а значыць, і іх гатоўнасці прыняць любоў да Усявышняга з’яўляецца тая любоў і сум па Стваральніку, якія адчувае ў сваіх грудзях чалавек.
Самым кароткім, ясным і бяспечным шляхам да даляглядаў чалавечай дасканаласці (Інсан-каміль) ёсць любоў да Стваральніка. А прыйсці да тых даляглядаў па іншых шляхах, што не ведаюць пра любоў, пра сум па Стваральніку, невымоўна цяжка. I можна сказаць, што няма такога
другога шляху, які паводле ступені сваёй каштоўнасці і эфектыўнасці мог быць параўнаны са шляхам, асновамі якога ёсць пазнанне ўласнай нікчэмнасці («аджаз»), уменне задавольвацца мінімумам («факр»), узрушанасць («шаўк») і ўменне быць удзячным Усявышняму («шукр»),
Любоў да Стваральніка нашага гэта той, падараваны нам звыш, прамень святла, на крылах якога мы знячэўку можам знайсці страчаны намі рай. I ні адзін з тых, каму ўдавалася схапіцца за яго крылы, не прыпыняўся на паўдарозе, не адчуваў расчаравання. Вядома, сярод тых, хто ідзе гэтым шляхам, можна напаткаць і такіх людзей, якія ап’янёныя духоўнай радасцю і адчуваннем любові Усявышняга, з Ім самім і не праяўляюць дастатковага парывання на сцяжыне любові. Але і гэты стан цалкам звязаны з асаблівасцю тых адносін, якія склаліся паміж такімі людзьмі і іх Стваральнікам, і нас ён ніяк не датычыць.
Любоў да Усявышняга абпальвае душу, і менавіта таму ўладальнік такой любові як чалавек, які ўжо прайшоў праз агонь, становіцца непадуладным ні полымю зямному, ні полымю апраметнай. Бо не бывае так, каб чалавек адчуваў страх у абодвух светах, каб пакутаваў ці радаваўся адначасова і тут, і там. I таму нельга нават уявіць сабе, каб чалавек, які на працягу ўсяго свайго зямнога жыцця нёс у сваіх грудзях нязгасны агонь любові да Тварца і няшчадна бязлітасна змагаўся ў сваім унутраным свеце з пякельным полымем жарсцей сваёй плоці, адчуваў тыя ж мукі і той жа сум у другі раз у жыцці вечным, якое наступае пасля смерці...
«ЙЧ
Любоў, якая прымушае чалавека забыць пра самога сябе і набывае новае быццё ў Тым, каго ён любіць, гэта той жа самы стан, калі сэрца без усялякага намеру і якіх-не-
будзь чаканняў цалкам падпарадкоўваецца свайму Любімаму і раствараецца ў яго волі, і я думаю, што гэта і ёсць сама сутнасць чалавека.
Па законах любові немагчыма нават уявіць, каб чалавек мог думаць пра нешта іншае, апрача Таго, хто стаў сэнсам яго жыцця, а калі гэта ўсё-ткі адбудзецца, то яго любоў можна лічыць памерлай. Любоў жыве, пакуль усе дзеянні і прамовы чалавека працягваюць казаць пра годнасць і дасканаласць Таго Адзінага, каго ён палюбіў, а іначай смерць непазбежная...
Той, хто любіць, ніколі не будзе і не зможа думаць пра тое, каб пайсці супраць волі свайго Любімага. I тым болып не пагодзіцца з тым, каб нехта альбо нешта іншае ўстала паміж ім і яго Любімым ці прымусіла забыць пра яго. I кожнае слова, не прысвечанае Адзінаму сэнсу яго жыцця, ён будзе лічыць пустым і некарысным, а кожнае дзеянне, не звязанае з Тым, каму ён прысвяціў сваё жыццё, будзе лічыць праяваю няўдзячнасці і здрадаю.
Любоў гэта прывязанасць сэрца, імкненне волі, ачышчэнне пачуццяў ад усяго астатняга, апрача прадмета любові, і здольнасць усіх пачуццяў і схільнасцей чалавека ўдзень і ўначы мроіць і думаць толькі пра Любімага. У кожным руху любові можна заўважыць ззянне сэнсу, неяк звязанага з Любімым. Сэрца б’ецца, узрушанае Ім, язык не перастае паўтараць Яго Імя, вочы бачаць і мрояць бачыць толькі Яго...
У ветры, у кроплях дажджу, у цурчанні рэчкі, у шуме лесу, у світанку і ў вэлюме цемры, што апускаецца на твар ночы, улюбёны прасачыць, каб словы ўжывался ў ты са-
мым значэнні бачыць, чуе і адчувае толькі прысутнасць Сябра, і жыве толькі гэтым адчуваннем. Сэрца яго напаўняецца невымоўнай радасцю, калі ён бачыць праявы бясконцага хараства Любімага. У кожным руху паветра ён адчувае Яго дыханне, а часам, пачуўшы Яго дакаранні і папрокі, адказвае на іх слязамі гора і смутку...
Улюбёныя, якія ўбачылі світанак блізкасці Любімага, апынуцца ў акружэнні непраходнага агню любові. Вусны іх будуць пасечаныя ў кроў, а сэрцы напоўняцца вогненным ураганам. I іх ніколі больш не наведае жаданне пакінуць гэтае цудоўнае пекла.
Калі нехта прыраўноўвае любоў да жывёльных жарсцей грэшнікаў, дык гэта толькі прыкмета няведання сапраўднай любові, любові да Стваральніка. Безумоўна, бывалі выпадкі, калі і такія нізкапробныя пачуцці прыводзілі чалавека да высокай любові, аднак гэта ні ў якай меры не азначае, што любоўная жарсць сама па сабе мае нейкую каштоўнасць. Наадварот, гэта толькі пацвярджае яе недасканаласць і даказвае, што яна не здольная выражаць вечныя і высокія пачуцці.
*64
Тыя, хто па-сапраўднаму ўлюбёны, быццам бы ахопленыя любоўнай ліхаманкай, а іх унутраны свет, падобны да вулкана, вечна ахутаны туманам і поўны стогнаў. Для тых, хто ўмее адчуць гэты стан, кожны ўскрык, што ідзе ад такіх сэрцаў, нібыта лава, спальвае і спапяляе ўсё, з чым сутыкаецца на сваім шляху.
«64
Выказаць любоў словамі вельмі складана, амаль немагчыма. Таму большая частка таго, што кажуць пра любоў, гэта толькі цені яе знешніх праяў. Бо любоў гэта стан
душы, і адзінай мовай, якая здольная выказаць яе, можа быць толькі сам улюбёны.
Улюбёны гэта такі чалавек, які, аднойчы ўстаўшы на нязменны шлях любові да Уладара Праўдзівага і Справядлівага, быў так ап’янёны сваім бясконцым здзіўленнем, захапленнем і прызнаннем вартасцей Любімага, што, цалкам верагодна, яго могуць абудзіць толькі гукі Трубы, што сведчаць аб канцы Свету.
4^*»
Душа ўлюбёнага падобна да крыніцы, якая б’е бесперапынна і ўдзень, і ўначы.
*т>
Ёсць толькі адна рэч, якая мае моц прымусіць чалавека забыць пра тое, што нішто не вечнае, і вылечыць пакуты душ, змучаных смуткам, гэта сапраўдная любоў. Толькі любоў можа стаць панацэяй ад усіх нашых пакут, ад хвароб, якія мы лічым невылечнымі, ад страхаў і непакою, ад усіх нашых стрэсаў і трывог.
Калі не прывіць сённяшнім пакаленням хаця б адну іскарку любові да Стваральніка, то, насуперак усім спробам асвяціць іх розумы сучаснымі ведамі і культурай, яны так і застануцца далёкімі ад дасканаласці і ніколі не змогуць пераадолець сваю фізічную сутнасць.
Жанчына
Калі гаворка ідзе пра выхаванне і адукацыю дзяцей, падтрыманне парадку, гармоніі і міру ў сям’і, то першы настаўнік і выхавальнік чалавека гэта жанчына. I мы думаем, што ў наш час калі шмат хто спрабуе знайсці для жанчыны новае месца ў грамадстве напамін пра яе can-
раўдную выключную місію, дараваную ёй звыш, дапамог бы спыніць гэтыя бессэнсоўныя пошукі.
Дом, у якім жыве цнатлівая, выхаваная і адданая сваёй сям’і жанчына, гэта адзін з райскіх куткоў высокага свету, і атмасфера, якая яго напаўняе, нічым не адрозніваецца ад атмасферы, у якой жывуць казачна цудоўныя і чыстыя жыхары раю, а гукі, што напаўняюць яго, такія ж лагодныя, чыстыя і чароўныя, як цурчанне райскіх крыніц.
*64
Калі бачыш жанчыну, расціснутую сваёй знешняй прыгажосцю, то міжволі думаеш пра тое, ці яна цэніць у такой жа ступені сваю ўнутраную прыгажосць, ці ставіцца з такім жа трымценнем да сваёй унутранай чысціні, сваёй годнасці і высакароднасці.
гЬ* *64
Тое, што ўзвышае жанчыну, узнімаючы яе над анёламі, і пераўтварае ў брыльянт, які не мае сабе роўных ні паводле чысціні, ні паводле агранкі, гэта яе ўнутраная глыбіня, цнатлівасць і годнасць. Жанчына, цнатлівасць якой стала прадметам плётак, падобная да фальшывай манеты, а тая, што згубіла годнасць, усяго толькі лялька. I ў смертаносным асяродку акружэнні такіх жанчын не можа быць і гаворкі ні пра здаровую сям’ю, ні пра высакародных і здаровых нашчадкаў.
Жанчына, душа якой стала відушчай і знайшла ўнутраную высакароднасць, у сваім доме падобна да шыкоўнай крыштальнай люстры. Варта ёй злёгку калыхнуцца, як дом напаўняецца чароўнай гульнёй святла. Што ж датычыцца няшчаснай істоты, што аддалася ў бязлітасныя кіпцюры сваёй унутранай цемры, то яна толькі знешне напамінае жанчыну, і дзе б яна ні з’явілася, там у той жа час
Болыпасць тых, хто ўзяў на сябе місію «апосталаў» абаронцаў правоў і свабод жанчын, толькі тым і займаюцца, што распальваюць іх плоць і ўтыкаюць нож у іх душы.
Дзякуючы сваім годным нашчадкам, дом жанчыны, што набыла духоўную спеласць, зробіцца падобным да непагаснага кадзіла, якое нястомна будзе распаўсюджваць вакол сябе найлепшыя і найчысцейшыя водары, здольныя вылечыць самыя безнадзейна хворыя душы. I менавіта такое незямное і боскае месца, у якім пануе падобная атмасфера, ёсць часцінкай таго самага раю, дасканаласць і хараство якога проста немагчыма апісаць.
Жанчына, якая знайшла ў сэрцы сваім свет веры, а ў розуме свет ведаў і грамадскага выхавання, кожны дзень, нібыта нанова ўзводзячы будынак свайго дома, будзе адкрываць у ім усё новыя і новыя вымярэнні прыгажосці і дасканаласці. А што датычыцца тых, хто пусціўся ў страшныя скокі распусты і не ведае пра сябе, то яны не толькі не здольныя ўзвесці дом, дзе пануе чысціня і праведнасць, але ўсялякі такі дом могуць разбурыць і напоўніць магільным змрокам і безнадзейнасцю.
Жанчына не брудны посуд і не кавалак таннага металу, і месца яе не сярод посуду і жалеза. Яна падобная да брыльянта рэдкай цаны і павінна беражліва захоўвацца ў не меней каштоўных скарбонках.
Жанчына істота выключна тонкая і пяшчотная. Таму яна можа захаваць гэтыя свае якасці толькі ў такіх жа ўмо-
вах, што ўлічваюць яе вытанчаную прыроду. I толькі ў гэтым выпадку яна зможа быць карыснай свайму дому, а значыць, і грамадству.
Практычна кожная прапанова, з якой аж да нашых дзён выступалі феміністы, толькі яшчэ больш прыніжала жанчыну і яшчэ больш дэфармавала яе прыроду. А менавіта жанчына выступае адным з найважнейшых звёнаў у ланцугу быцця, і яе найважнейшая якасць у тым і заключаецца, каб захаваць сваю прыроду і паважаць яе рамкі.
Прырода
Прырода, у агульным сэнсе гэтага слова, азначае ўсё матэрыяльна існае і яго натуральныя асаблівасці. Калі гаворка ідзе пра чалавека, то прырода азначае яго натуру і характар. Але які б сэнс мы ні ўкладалі ў гэта слова, прырода не што іншае, як карункі, звязаныя магутнай даланёю Усётрымальніка, Яго закон, якім ён аперыруе, як інструментам, і кніга, якая ўсхваляе Яго мудрасць. Падобна як сама матэрыя, прырода беспачуццёвая, бессвядомасная і неразумная. I ў такім сэнсе, вуснамі тысяч істот, што кожную хвіліну з’яўляюцца з яе нетраў і стварэнне якіх патрабуе наяўнасці свядомасці, волі, развагі, ведаў і планавання, яна сведчыць пра асаблівую немач і бяссілле. I тым самым яна гучна сведчыць пра ўсеабдымныя веды, бязмежную магутнасць і неверагодную волю Таго, хто за ёй хаваецца.
Паколькі прырода не што іншае, як сукупнасць якасцей матэрыі і яе першапачатковых асаблівасцей, яна не можа быць прадвеснікам самой матэрыі, з якой яна паўстала. I гэта азначае, што лічыць яе пачаткам усіх пачаткаў і спрабаваць тлумачыць ёю ўсё, што існуе і адбываецца, ёсць не што іншае, як самападман.
У наш час нават тыя, хто хоць трошкі знаёмы з прыродазнаўчымі навукамі, вельмі добра разумеюць, што прырода гэта ўсяго толькі глухая і сляпая сіла, няздатная стварыць што-небудзь самастойна. А гэта значыць, што, пры наяўнасці такіх ведаў, усялякія спробы ўсё-такі паставіць яе на месца Уладальніка стваральнай сілы, з’яўляюцца толькі праявамі фанатычнага бязвер’я. I няхай людзі нават ведаюць пра сапраўдную сутнасць прыроды яны ўяўляюць яе ў зусім іншым свеце і вучаць моладзь, што менавіта яна творца ўсяго існага, і гэта ёсць не што іншае, як пярэчанне навуцы і абраза ўсёй той неверагоднай прыгажосці, якая насяляе і аздабляе наш свет.
Калі ўсё існае і сама прырода гэта адно і тое ж, то хіба тыя, хто гаворыць, што «ўсё стварыла прырода», не разумеюць, што гэта раўназначна сцвярджэнню, быццам усё існае само сябе стварыла? А калі пад словам «прырода» яны разумеюць характар, закон і парадак, то хіба ім не трэба растлумачыць, якім менавіта чынам яна павінна ствараць і ўпарадкоўваць рэчы і падзеі?
Здольнасць прадбачыць8
Праніклівасцю (араб. «басыйрат») называюць поўнае і бездакорнае ўспрыманне таго, што з’яўляецца аб’ектам навуковага і інтуіцыйнага пазнання, а таксама вопыту і аналізу. Адпаведна, калі чалавек, які валодае дарам праніклівасці, яшчэ здольны да ўспрымання замагільнага, то гэта значыць, што ён уступіў на шлях ісціны і духоўнага подзвігу.
8 Тут і далей будзе выкарыстоўвацца слова «праніклівасць».
Розум гэта адна з найважнейшых крыніц ведаў, праніклівасць адзін з самых сур’ёзных пачаткаў пазнання. Калі чалавек разумны, але не праніклівы, то, нягледзячы на свае здольнасці шмат ведаць і разумець, ён наўрад ці зможа нечага дабіцца.
Калі праніклівасць гэта здольнасць бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць, ці хаця б уменне максімальна наблізіцца да разумення іх сутнасці, то не кожны ўладальнік розуму можа лічыцца праніклівым.
Розум, пазбаўлены праніклівасці, часта адчувае сумненні, непакой і нерашучасць. У адрозненне ад яго, атмасфера праніклівасці заўсёды духмяніцца цеплынёй, мяккасцю, рашучасцю і спакоем.
Розум і думка гэта апошняя ступень спасціжэння, якую можа прадэманстраваць мозг. А праніклівасць гэта першая ступень спасціжэння, уласцівая духу. Вяршыняй праніклівасці ёсць мудрасць, пра якую ў Каране сказана: «Каму дадзена мудрасць, таму, несумненна, падараваныя вялікія даброты».
Той, хто глядзіць на навакольны свет толькі сваімі органамі зроку, здольны ўбачыць толькі тое, што могуць убачыць яго вочы. I толькі той, хто з праніклівасцю разварушвае ўсё існае, падобна як пчолы, што збіраюць мёд з усіх кветак, можа здабыць найсаладзейшыя сокі ісціны з усяго, што яго атачае.
Вочы бачаць толькі форму і знешні выгляд таго, на што яны глядзяць. Але зроку праніклівасці адкрываецца тое, што хаваецца за знешняй абалонкай, уключаючы маральнасць чалавека, яго высакародныя якасці, тую ступень развіцця, да якой узнёсся яго дух.
Вачам бачны толькі вонкавы і фізічны аспект прадметаў і з’яў. Але праніклівасць бачыць і спасцігае яшчэ і ўнутраны змест. Ёй адкрыты змест, карысць, мэты і прычыны таго, на што яна накіроўвае свой позірк.
Праніклівасць гэта не розум і не думка. Падобна на тое, як мысленне можа падымацца над розумам і пладамі яго дзейнасці, так і праніклівасць гэта падараваная звыш здольнасць, якая значна пераўзыходзіць думку.
Чалавек адрозніваецца ад жывёл наяўнасцю свядомасці, праніклівасці, а таксама тым, што ўзнагароджваецца натхненнем і мудрасцю. А тыя, хто пазбаўлены гэтых якасцей, як бы яны ні выглядалі, не дасягнулі патрэбнага ўзроўню развіцця.
Пачуццё і ўспрыманне
Пачуццём называецца здольнасць чалавека адчуваць усё тое, што знаходзіцца ў межах яго ўнутранага і знешняга ўспрымання. Таму чалавек, які валодае такой здольнасцю, называецца «хасас», г. зн. чулы.
4^
Розум гэта здольнасць спасцігаць, уласцівая мозгу, а сумленне гэта тая ж здольнасць, але ўласцівая духу. Калі першае назваць ведамі, то другое можна назваць па-
чуццём. Таму не можа быць і гаворкі пра тое, каб чалавек, чый розум бяздзейнічае, а сумленне мёртвае, быў здольны хоць неяк спасцігнуць навакольны свет і даведацца пра тое, што робіцца ў яго ўласным унутраным свеце.
Калі глядзець у корань, то пачуццё гэта свайго кшталту механізм спасціжэння, уласцівы духу. Таму пра нячулага чалавека можна сказаць, што ў яго няма сумлення, а пра несумленнага чалавека што ён пазбаўлены ўсялякіх пачуццяў.
Мудрасць выхоўвае і развівае пачуцці. Матэрыялістычная філасофія забівае ці прытупляе іх. Таму тыя, хто заўсёды і ва ўсім стараецца ісці па шляху розуму, пазбаўляюць сябе магчымасці калі-небудзь спасцігнуць светлую атмасферу пачуцця. Сапраўднае пачуццё з’яўляецца толькі там, дзе ёсць нічым не азмрочанае і не забруджанае ўспрыманне. Сапраўднае і паўнавартаснае ўспрыманне і чуласць могуць быць народжаныя толькі сапраўдным і паўнавартасным пачуццём.
Усе перамогі і трыумфы нячулых і несумленных людзей гэта звярыныя перамогі, і складаюцца яны толькі з цэлага шэрагу подлых учынкаў і нізасцей. I завяршаюцца такія перамогі тым, што жывёльная сутнасць чалавека перастае прызнаваць якія-небудзь рамкі, залежнасць ад інстынкту так паглыбляецца, што можа быць параўнаная толькі з прорвамі пекла, крылы духу раз і назаўсёды ламаюцца, а сумленне цалкам паралізуецца.
4^®
Людзі, унутрана не абыякавыя да ўсяго таго, што адбываецца з Радзімай і народам, гэта ўзвышаныя душы, чыё сумленне не ведае спакою, і яны не баяцца прынесці
ў ахвяру сваё жыццё ў імя высокіх ідэалаў, якім скарыліся іх сэрцы. Што датычыць нячулых людзей, то колькі б яны ні разважалі пра самаахвярнасць, ім не знайсці ў сабе моцы зрабіць нават самае малое з таго, пра што яны гавораць.
Ä« «64
Калі чалавеку пагражаюць страты і няўдачы, а ён усёткі думае пра іншых, жыве дзеля іншых, дзеліць з імі іх радасць і гора, то ўсе гэтыя якасці кожная з якіх уяўляе з сябе вялікую каштоўнасць сведчаць пра моц яго духоўнага пачуцця. У тых, хто цалкам пазбаўлены гэтага пачуцця, нельга знайсці не толькі ўсе гэтыя вартасці, але нават хоць нейкае іх каліўца. I калі ў іх адшукваецца нешта, што сведчыць пра высакароднасць і годнасць, то гэтыя прыкметы падобныя да таго мармытання, якім выпадковы чалавек спрабуе «акампанаваць» ігры музыканта.
Прагрэс і ўзвышэнне нацыі залежаць ад адзінства пачуццяў і глыбіні ўспрымання яе індывідуумаў. Толькі тыя, хто дасягнуў глыбіні ў сваім свеце высокіх пачуццяў, здольныя, не вагаючыся, аддаць усё дзеля сваёй ідэі. А сутыкнуўшыся з уласнай нямогласцю страціць розум ці памерці ад розных хвароб.
Найвышэйшая ступень пачуццёвасці праяўляецца тады, калі чалавека літаральна ліхаманіць ад гневу, бо абражаныя яго рэлігійныя і нацыянальныя пачуцці. Яна ахоплівае ўсю сутнасць адчувальнага чалавека і нават здольная забіць яго. Мы можам назваць гэта высакароднай рэўнасцю.
Гэтае высакароднае парыванне, гэтыя мукі і пакуты духу, якія праяўляюцца тады, калі руйнуюцца каштоўнасці і пачынаецца маральная анархія, з’яўляюцца самым віда-
вочным адрозненнем сапраўднага чалавека ад той істоты, якая нагадвае яго толькі вонкава.
Ад Найвышэйшага Духа, які пакарыў усе вышыні, і аж да пакутнікаў нашага часу ўсе змучаныя і палымяныя, як агмені, розумы безупынна перажывалі гэты стан. Яны забывалі аб мірскім жыцці, і іх прытулкам рабіліся горы, пячоры, могілкі. Уся іх сутнасць была занятая адной адзінай думкай, а сэрца білася адным толькі пачуццём. Думаецца, што за ўсю гісторыю чалавецтва стваральнікамі найвялікшых і найяскравейшых перыядаў былі менавіта гэтыя звышадчувальныя і адданыя сваёй справе людзі.
Каліўцы мудрасці
Нельга ісці ўразрэз з меркаваннем большасці. Але гэты прынцып слушны толькі ў тых выпадках, калі меркаванне большасці датычыцца таго пытання, якое ўваходзіць у рамкі кампетэнцыі гэтай большасці. У адваротным жа выпадку было б няправільна кіравацца меркаваннем гэтых людзей. He зробіць вялікую памылку той чалавек, які не прыслухаецца да меркаванняў інжынераў наконт стану здароўя хворага. I не памыліцца той, хто не надасць вялікага значэння меркаванню лекараў наконт будаўнічых разлікаў.
Немач не ёсць толькі адсутнасцю моцы і здольнасці нешта зрабіць. Але ж ёсць столькі моцных і таленавітых людзей, якіх можна лічыць нямоглымі толькі таму, што іх не цэняць паводле іх годнасці.
Нельга пагасіць святло ў душах тых людзей, якія выпраменьваюць не адлюстраванае святло, а сваё ўласнае.
I нельга зацямніць іх святло святлом з іншай крыніцы. Людзі, якія валодаюць уласнай крыніцай святла, на працягу ўсяго свайго жыцця будуць ярка свяціць і асвятляць усё навокал сябе.
Розум гэта прылада катавання для тых, хто не прыняў прыгажосць веры.
Той, хто толькі капіруе дзеянні іншых, не можа дасягнуць такога поспеху, як той, хто дзейнічае з веданнем справы. Той, хто дзейнічае з веданнем справы, не можа параўнацца з тым, хто дзейнічае згодна з поклічам сумлення.
Беднасць гэта не толькі безграшоўе, але яшчэ неадукаванасць, неабдуманасць і адсутнасць усялякіх здольнасцей. I таму асілкі, якія не валодаюць ведамі, бедныя на думку і няздарныя, мала чым адрозніваюцца ад жабракоў.
Часам акуляры робяцца акном у свет і дапаможнікам для вачэй. Але вочы заўсёды адыгрываюць гэтую ролю для розуму. Розум для праніклівасці. Праніклівасць для сумлення. Сумленне для духу.
Самы няшчасны чалавек у вар’ятні гэта чалавек са здаровым розумам. I калі вар’ят увойдзе ў нашае грамадства, то ён стане ў ім самай няшчаснай істотай... Усе мы вар’яты, але па-рознаму.
Чалавецтва — гэта свайго кшталту дрэва. Народы — яго галіны. Падзеі, падобныя да парываў моцнага ветру, у залежнасці ад ступені сваёй моцы, прымушаюць гэтыя галі-
ны біць адна адну. I пакутуе ад гэтага ўсё дрэва. Магчыма ў гэтым заключаецца сэнс слоў: «Хто б чаго ні рабіў (ліхога), ён робіць гэта самому сабе».
Ночы падобныя да прастораў, адкрытых для развіцця чалавека і стварэння шчаслівай будучыні для ўсяго чалавецтва. Вялікія думкі і вялікія творы заўсёды нараджаліся ў цёмным улонні ночы і толькі потым уставалі перад чалавецтвам і пачыналі яму слугаваць.
Амаль заўсёды тыя, каго заклікалі ў доўгі шлях, за межы нябёсаў, выбіраліся з ліку тых, хто ступаў на гэтую сцяжыну ў малітоўную гадзіну на світанку.
Страўнік выкідвае вонкі ўсё, што не можа ператравіць і ў чым не мае патрэбы, а потым адчувае агіду да таго, што выкінуў. Таксама час і гісторыя паступаюць з непатрэбнымі людзьмі.
Іржа вораг жалеза. Свінец вораг дыямента. Спосаб жыцця, ласы на забавы, вораг чалавечага духу. He сёння, дык заўтра такі спосаб жыцця згноіць яго і знішчыць.
4^
He ўсё, што аддае жаўцізною, золата. He ўсё, што свеціцца, святло. I не ўсё, што цячэ, вада...
4^ «бЧ
Кожны селевы струмень ствараецца з маленькіх кропелек, на якія ніхто не звяртае ўвагі, і толькі дзякуючы ім робіцца тым, што нельга спыніць і чаму нельга супрацьстаяць. I арганізм грамадства заўсёды можа падпасці пад такія струмяні. Бывае, што гэтыя струмяні зносяць і тых, хто спрабуе перакрыць ім шлях.
Хаця спрабаваць адкрыць нявыхаваным людзям шлях да ведаў і ісціны гэтак жа цяжка, як і спрабаваць працаваць з вар’ятамі, аднак сапраўдныя настаўнікі і прапаведнікі павінны рабіць гэта з радасцю і ад чыстага сэрца.
Самае небяспечнае бедства тое, якое прыходзіць з прыемнай і суцяшальнай усмешкай на вуснах.
Паколькі людзі з прычыны сваіх адрозненняў не могуць у аднолькавай ступені зразумець відавочныя ісціны, шлях абстрагавання быў пакінуты, і перавага была аддадзена адрозненню і сімвалізаванню.
Людзі заўсёды скардзяцца на час і прастору. Тады як сапраўдным вінаватым выступае невуцтва. Час і лёс ні ў чым не вінаватыя, а чалавек празмерна няўдзячны і празмерна неадукаваны.
Радзіма не лес, а сад. Парадкуючы ў гэтым садзе, трэба клапаціцца пра тое, каб павялічвалася колькасць пладаносных саджанцаў і кветак.
I што трэба адказаць таму, хто спачатку пакінуў гэты сад на згубу пустазеллю, а цяпер скардзіцца на лёс!?
Колькі дарог, якія песцяцца ў шчодрых промнях сонца, выбліскваюць смарагд зелені і патанаюць сярод кветак, але пры гэтым вядуць у пустэльні, адкуль няма вяртання. I колькі стромкіх горных сцежак, пасыпаных калючкамі, бягуць над прорвамі і вядуць наўпрост да раю.
Г?> Ч?»
Пэўна, адным з наймудрэйшых выразаў ёсць словы: «Чалавек хаваецца ў сябе пад языком»9... Яшчэ больш мудрыя, на маю думку, словы: «Калі шукаеш сабе сябра, то дастаткова Алаха, калі шукаеш сабе таварыша, то досыць Карана».
Людзі ведаюць пра працэс спасціжэння і пра тое, што ёсць аб’ект спасціжэння, але яны не ведаюць пра тое, хто менавіта спасцігае. Пазнае і бачыць дух, а розум і вочы толькі сродкі.
Небыццё гэта жахлівае нішто. Яно настолькі бясконцае і галавакружна пустое, што ў ім немагчыма знайсці каліўцы быцця.
У наш час верніка называюць фанатыкам. Але фанатызм гэта апантаная прыхільнасць і сляпая ўпартасць у тым, што ў корані няправільнае. А ўпартасць на сцяжыне ісціны і справядлівасці гэта высакародная годнасць, і такія паводзіны верніка не могуць лічыцца фанатызмам.
Філасофія, якая не абапіраецца на боскае натхненне, фіяска чалавечага мыслення.
Сапраўдная і вартая павагі філасофія — гэта пакуты духу і думкі, якія праяўляюцца, калі Усявышні абуджае ў чалавеку імкненне да мудрасці.
9 Г. зн. «каб пазнаць чалавека, дастаткова прыслухацца да таго, што ён кажа».
Мудрасць
Есць боская паходня, якая асвятляе шлях розуму і раскрывае перад ім новыя далягляды. Дзякуючы святлу, што выпраменьваецца гэтай крыніцай, чалавек за адну гадзіну можа пераадолець адлегласць у адзін год. Гэтая паходня думка.
Функцыя думкі пошук ісціны. У яе лабараторыі, дзе яна працуе з пладамі Божай ласкі, шмат якія ісціны дзеля самой праўды не раз замяняюцца іншымі ісцінамі. У гэтым і заключаецца высакароднасць думкі.
4^* е<?»
Думка гэта плод мыслення. Але мысліць азначае не столькі верыць у штосьці, не аналізуючы, ці губляць усё сваё жыццё на вышукванне чужых заган і іх крытыку, колькі з’яўляецца высакароднай працай, што вядзе чалавека да ісціны і сілкуецца з крыніц логікі, мудрасці і боскага натхнення...
У пэўным сэнсе, думка гэта набыццё розумам вытанчанасці і азоранасці. Адсутнасць думкі не ёсць адсутнасць розуму. У адрозненне ад розуму, шлях спасціжэння для якога праходзіць праз асвету і які патрабуе ва ўсім поўнай яснасці, думка, як правіла, схільная абдумваць усё ў цемры. Так, думцы і духу лепей працуецца ў паўзмроку і адзіноце...
4^
Хікмат (мудрасць), як ісламская філасофія, заўсёды развівалася на гэтых лугах думкі. Усюды, дзе панавала здаровая думка, заўсёды цараваў хікмат, а там, дзе слова заставалася за бедным розумам, з’яўлялася філасофія са сваімі заганамі і падманлівасцю.
Калі, нягледзячы на ўсе недахопы філасофіі, называць яе мудрасцю, то і філосаф можа лічыцца мудрацом у тым сэнсе, што ён любіць мудрасць і шукае яе.
Мудрасць, ці, інакш кажучы, ісламская філасофія, гэта адна з найважнейшых крыніц святла, якая пазбавіць чалавечую думку ад затуманенасці, а душу ад дзікунства, ачысціць дух і дасць яго сумленню паходню, святло якога азорыць усё існае і дапаможа прачытаць пісьмёны ісціны, якія ўпрыгожваюць чыстае аблічча быцця.
Веды абарачаюцца ў межах розуму. Кветкі мудрасці распускаюцца ў садах духу. А сонца духоўнасці ўзыходзіць і ўзвышаецца над светам руханіяў , які знаходзіцца далека за межамі розуму і духу.
Прызначэнне мудрасці ў тым, каб асвятляць шляхі, якія вядуць да Алаха і духу. I асвятляе яна іх такім чынам, што часам падарожны бачыць у люстэрку твора вобраз самога Тварца, а часам, спасцігаючы Тварца, можа спасцігнуць і Яго тварэнне. I ў залежнасці ад таго, наколькі чыстыя намеры гэтага чалавека і наколькі цвёрды і чысты яго зрок, кожны з гэтых двух метадаў можа прывесці яго да хараства і абсалютных даброт.
Навуковец не той, хто ведае, а той, хто адчувае прадмет сваіх ведаў у глыбінях свайго сумлення. Як навуковец адрозніваецца ад невука, так мудрэц і філосаф адрозніваюцца ад навукоўца.
10 Рухані не бачны вокам, бесцялесны; анёл, створаны з духоўнай субстанцыі.
4^® *64
Навуковец спасцігае існае толькі праз прызму фізічнай рэальнасці таго свету, які мы адчуваем органамі знешняга ўспрымання. А праніклівы зрок мудраца скіраваны ў свет схаванага, у вымярэнні звышгранічнага...
4^® «64
Калі сэрца навукоўца не адчула духоўнай асалоды ад таго, што ён бачыў, дык ён можа палічыць гэта відовішча дрэнным. Але мудрэц заўсёды глядзіць на рэчы з іх закуліснага боку і ад самога працэсу мыслення атрымлівае такое ж задавальненне, як і ад малітвы.
4^® «64
Калі вам нешта не падабаецца, то гэта яшчэ не азначае, што гэта дрэнна. Дзеці не любяць чытаць і напружваць свой розум, не любяць уколы і лекі, але... любяць гуляць з агнём... Так і розум навукоўца адрозніваецца ад розуму мудраца.
Нашыя цяперашнія «новыя філосафы» гэта людзі, якія менш за ўсё звязаныя з філасофіяй. Большасць з іх толькі тым і займаюцца, што робяць «кульгавыя» і «перакошаныя» пераклады... на жаль, яны нават гэта нармальна зрабіць не могуць!..
4^ «64
Дух, а не розум крытэрый мудрасці. Мудрага можа зразумець толькі мудры. А розум ці вораг мудрасці, ці яе няшчыры сябар.
4^ *64
Нярэдка розум адпрэчвае мудрасць таму, што ён не ў стане яе зразумець. Яе пытанні настолькі тонкія і глыбокія, што розум, не акрылены натхненнем, наўрад ці можа дасягнуць яе.
<т> Ч?»
Калі лічыць розум бялком вока, то яе зрэнка ёсць мудрасць, якая нараджаецца з цемры, што з’яўляецца ўслед за святлом розуму...
4^*
Розум спасцігае навобмацак, а мудрасць ахоплівае ўсё адным позіркам. Розум глядзіць праз акуляры, а мудрасць праз мікраскоп і тэлескоп.
Розум не можа сягнуць за рамкі матэрыі, а тое, што адбываецца там, можа прадбачыць ці прадчуць мудрасць і сапраўдная філасофія. I як шкада, што замест таго, каб прыслухацца да магутнага і праўдзівага поклічу мудрасці, людзі слухаюць песенькі...
47> Ч?»
Ёсць дзве крыніцы, што асвятляюць заблытаныя і цёмныя сцяжыны жыцця, гэта здаровы сэнс і мудрасць.
4^ «64
Навука — святло розуму, а мудрасць гэта маланка, што азарае нябёсы духу.
4^ Ч?»
Блытаць матэрыялістычную філасофію з мудрасцю гэта значыць праяўляць сваё няведанне і адной, і другой. Як ні дзіўна, цяпер паўсюдна чутно балбатанне гэтых невукаў.
47>
Мудрэц, уся сутнасць якога прасякнута мудрасцю, сузірае ў сценах свайго пакойчыка цэлыя светабудовы і дасягае такіх недасяжных вышынь, што вандроўнікі, якія абышлі ўвесь свет з поўначы на поўдзень і з усходу на захад, не могуць ведаць і сотай часткі таго, што ведае ён...
Чз>
Філосафаў называюць знаўцамі светабудовы, але не можа быць сапраўдным філосафам той, хто не спасціг Ісціну і не спазнаў Усявышняга.
Кожнае слова, што ідзе з нетраў чалавечага духу, адлюстроўвае ўзровень духоўнай культуры і адукаванасці чалавека. Але гэта зразумела толькі тым, хто дасягнуў адпаведнага ўзроўню гэтай культуры. Няздольнасць чалавека зразумець ці ацаніць вытанчанае слова або глыбокую ісціну не ёсць вынікам няведання ці грубасці духа, а з’яўляецца вынікам адсутнасці ў яго культуры духоўнай.
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва народы часта рабіліся ахвярамі грубай сілы, што не ведае мудрасці. Насамрэч ёсць нешта, што сапраўды пакутуе, калі бяссільную мудрасць расціскае грубая сіла, і гэта Ісціна...
У каштоўнасцях разбіраюцца ювеліры. У навукоўцах навукоўцы. У людзях людзі, якія ўзнесліся да нябёсаў чалавечнасці і дасягнулі дасканаласці. Каштоўнасці нічога не вартыя на рынку меднікаў. Навуковец адзінокі і не патрэбны сярод невукаў. Чалавек нікчэмны і нямоглы сярод адзічэлых душ. Мудрэц самотны ў свеце, дзе разважлівасць і сумленне нікому не патрэбныя.
Сумленне з пункту гледжання мудрасці
Сумленне, якое азначае ўсведамленне чалавекам самога сябе і свайго быцця, ёсць не што іншае, як духоўны механізм, здольны хацець, прадчуваць, спасцігаць і вечна імкнуцца да бясконцасці.
Такія сродкі ўспрымання духу, як воля, пачуцці, розум і сэрца, адначасова з’яўляюцца краевугольнымі камянямі сумлення, дзякуючы якім падчас свайго зямнога жыцця чалавек атрымлівае магчымасць дасягнуць дасканаласці, а ў жыцці замагільным набыць вечнае шчасце і мае гонар сузіраць Усявышняга.
Сумленне гэта найчысцейшае люстэрка, у якім можна ўбачыць Ісціну (Стваральніка), і яна найлепшая з моў, якая здольная распавесці нам пра Боскую Самасць. Для гэтага ёй дастаткова толькі займець дух, дзякуючы якому яна магла б праявіць сябе і знайсці вушы, якія маглі б яе пачуць!..
Менавіта таму, што сумленне гэта здольнасць духу адчуваць і спасцігаць, яно заўсёды лічылася непадуладным рамкам розных вымярэнняў і ўладальнікам вечных і непарушных крытэрыяў, а паводле праведнасці і чысціні прыраўноўвалася да анёлаў.
Муфціяў шмат, і амаль усе яны, па меры сваіх здольнасцей, выдаюць фетвы, звяртаючыся да адных і тых жа крыніц. Сумленне гэта той муфцій, які не мае сабе роўных у праніклівасці, выдае свае фетвы толькі згодна з самой Ісцінай, ніколі не падманвае і ні з кім не бывае несправядлівыя.
Усенароднае сумленне гэта пачуццё, прадчуванне і розум значнай большасці людзей, і таму яно рэдка памыляецца. А калі веды і вопыт усіх гэтых людзей абапіраюцца на адну і тую ж крыніцу натхнення, то верагоднасць памылкі будзе настолькі малая, што яе наўрад ці хто-небудзь заўважыць.
Калі ўсенароднае сумленне становіцца суддзёй, які ніколі не памыляецца і не падманвае, усім застаецца толькі беспярэчна падпарадкоўвацца яго волі і звяртацца па дапамогу да яго справядлівага суда, а гэта значыць, што ў некаторых пытаннях яно павінна быць апошняй інстанцыяй.
Абавязак ёсць тое, што кажа нам Алах, а здаровае сумленне прарокаў уваскрашае. I такі абавязак ужо не можа быць адпрэчаны. Справядлівы і Праўдзівы Усётрымальнік гэта адзіны Уладыка Усеўладны, а сумленне гэта найчысцейшае і найдакладнейшае з усіх люстэркаў, якія толькі здольныя адбіваць Яго Волю. I нават калі нешта не адлюстроўваецца ў ім дастаткова выразна, то і тады яно паказвае ісціну.
Парадак, які нам дэманструе нейкі чалавек у сваіх дзеяннях і ўчынках, з’яўляецца вынікам таго парадку, які пануе ў яго душы і яго думках. Боская атмасфера вакол яго вынік адкрытасці адкрыцця яго сумлення Вышэйшым светам...
Веды з вышыні мудрасці
Чытанне, заняцце навукай і пошук ісціны адносяцца да ліку асноўных відаў духоўнай ежы. Адсутнасць такой ежы вядзе да вельмі сур’ёзных і незаменных страт.
Калі ў той час як прадстаўнікі іншых культур і народаў вывучаюць кожны міліметр нашай краіны і карыстаюцца навуковым, мастацкім і культурным набыткам нашых продкаў, мы самі не зоймемся яго вывучэннем і не спасцігнем яго, дык нам застанецца толькі праліваць слёзы.
Няма ніякага апраўдання таму, як абыякава мы ставімся да навуковай і літаратурнай спадчыны нашых слаўных продкаў, за якімі нястомна ганяецца ўвесь свет...
Людзі, якія атручваюць розумы і сэрцы моладзі тым, у чым самі да канца не разабраліся, могуць лічыцца не толькі шкоднікамі, але і здраднікамі.
rb» «64
Пакуты найчысцейшая крыніца натхнення.
rä» «64
Існаванне нацыі і яе веліч прама прапарцыянальныя багаццю яе культурнага і мастацкага набытку. Нацыя, сведчанні навуковых і мастацкіх дасягненняў якой выстаўляюцца на ўсеагульны агляд на шматлікіх выставах і ў музеях свету, гэта нацыя, якая валодае такой жа колькасцю моў, якія дзень і ноч славяць яе веліч.
Веліч і каштоўнасць чалавека вымяраюцца яго адукаванасцю і духоўнай культурай. Нават сквапны і пусты чалавек заўсёды можа разбагацець, але золата не заменіць яму гонару...
Як бы шмат чалавек ні ведаў, тое, што ён ужо ведае, не павінна перашкаджаць яму працягваць вучыцца. Сапраўдныя навукоўцы, як правіла, людзі, якія не толькі пастаянна займаюцца даследаваннямі, але незадаволеныя сваім узроўнем ведаў.
Калі пачынае прамаўляць ісціна, невуцтва ўпадае ў гнеў, фанатызм адчувае непакой, і толькі веды ўсёй сваёй істотаю пераўтвараюцца ў слых.
«^®
He кожнага невука можна назваць неадукаваным. Пасапраўднаму цемрашал той, хто не здольны адчуваць, дзе праўда, а дзе мана. I як бы шмат ні ведаў такі чалавек, ён застанецца невукам.
4’5® Чэч
Жыць не значыць бачыць і пазнаваць, есці і піць. Жыць значыць успрымаць і адчуваць. Той, хто ведае, патрэбны, хто не ведае шкодны, а той, хто ведае няшмат, больш шкодны за таго, хто не ведае. Людзі, якія ведаюць альбо не ведаюць, хоць зрэдчас і падманваюцца самі, але затое не падманваюць іншых. Але той, у кім веды змяшаныя з няведаннем, падманвае даволі часта.
47>
Чалавек ведае столькі, колькі ён можа растлумачыць. I калі яму не ўдаецца растлумачыць нешта, то гэта сведчыць пра тое, што ён яшчэ не засвоіў гэтыя веды. Таму варта звяртаць асаблівую ўвагу не толькі на тых школьнікаў і студэнтаў, якія не разумеюць таго, чаму іх вучаць, але і на іх педагогаў.
Бессэнсоўна чакаць, калі апусцеюць турмы, пакуль школы не ператварыліся ў храмы дзякуючы працы сапраўдных настаўнікаў.
4^® Ч?*
Перад тым як спрабаваць нешта зрабіць, чалавек павінен добра вывучыць звязаны з гэтай галіною матэрыял, і толькі потым, пераканаўшыся, што зможа выканаць сваю задачу, ён павінен з усёй сур’ёзнасцю ўзяцца за яе вырашэнне.
4^®
Кожны чалавек павінен добра ведаць сваю прафесію і старацца не пераходзіць за яе рамкі. Бо не кожны чалавек
можа быць аднолькава добрым і ў сваёй сферы, і за яе межамі. Таму лекар павінен заставацца лекарам, а інжынер інжынерам, навуковец-багаслоў не павінен займацца лячэннем, а лекар не павінен сябе мучыць, стараючыся быць юрыстам.
Гонар вуснамі мудрасці
Гонар ёсць нейкае цеста, замешанае на цноце, вернасці і шчырасці, і ні адзін будынак, камяні якога былі змацаваныя такім «цэментам», ні разу не разбурыўся, а калі такое і здаралася, дык толькі ў выключных выпадках.
Гонар самая ўзвышаная і найважнейшая ўласцівасць характара мужнага чалавека. А найніжэйшым і найагіднейшым яго станам ёсць абыякавасць да пытанняў гонару...
Найкаштоўнейшай і самай годнай якасцю жанчыны з’яўляецца яе чысціня і цнота. I няма ніякага сумнення ў тым, што людзі, якія не клапоцяцца пра гонар свайго дома, не змогуць праявіць такі ж клопат аб гонары сваёй нацыі.
Нельга блытаць такія паняцці, як гонар і павага. Багацце можа табе прынесці павагу, але яно не можа быць гарантам твайго гонару. А беднасць не можа яго загубіць.
Гонар гэта такая свяшчэнная каштоўнасць, якой могуць паклясціся ўсе плямёны і народы, і сярод усіх высакародных вартасцей яна адзін з найкаштоўнейшых брыльянтаў. А адданасць няшчырага чалавека павазе і высакароднасці ілжывая і беспадстаўная.
Гонар падобны да дыямента, які не мае сабе роўных ні па сваёй прыгажосці, ні па сваёй каштоўнасці, і неабходна навучыцца берагчы гэты «дыямент». I чым адданей вы будзеце яго берагчы, тым больш павялічыцца яго вартасць.
Нічога нельга давяраць і нельга быць упэўненым у людзях, якія няздатныя праяўляць прынцыповасць у пытаннях гонару як свайго, так і чужога...
Падобна да кажаноў, якія не любяць святла, бязбожнікі не жадаюць трываць прысутнасць рэлігіі, невукі не трываюць суседства з навукай, пагарджаныя істоты адпрэчваюць мараль, а людзі, якія не ведаюць гонару, не могуць змірыцца з яго існаваннем.
Хлусня вуснамі мудрасці
Хлусня са слоўніка бязвер’я. У свеце зямным яна можа знішчыць чалавека ў вачах грамадскага сумлення, а ў свеце вечным зрынуць яго ў полымя апраметнай. Хлусня ліслівая, а ісціна сур’ёзная і гордая. Хлусня балбатлівая і легкадумная, а праўда поўная годнасці і велічы.
Краіны, у якіх паўсюдна пануюць хлусня, хітрасць, крадзеж і паклёп, падобныя да руін. Народы там бядуюць у жабрацтве, а арміі болып падобныя да бандыцкіх хеўраў.
За якой бы маскаю хлусня ні хавалася, яна ніколі не зможа ўкрыцца ад грамадскага сумлення. I тым болып нішто не зможа ўтаіць яе ад празорлівасці тых, хто бачыць, дзякуючы святлу ісціны, падараванаму ім звыш!..
Там, дзе хлусня распаўсюдзіла сваю ўладу, у праўды вырваны язык.
Грамадскае сумленне падобна да мора. Нават калі хлусні ўдасца дасягнуць сярэдзіны гэтага «мора», яно збярэ ўсё гэтае смецце і выкіне яго на бераг.
Калі ёсць на свеце хоць нешта, што здольнае плюнуць у твар хлусні, богаадмаўленню, загадзя нявернай трактоўцы ісціны і крывадушнасці і заўсёды змагаецца супраць іх, то гэта, безумоўна, сумленне.
Хлусня і паказуха шумныя, а праўда і шчырасць сціплыя на словы. Маланка дасягае хутчэй за грымоты...
Мудрасць і высакароднасць
„ 11
Высакароднасць сярод людзен засядае ці на міндарах , ці проста на зямлі, а пыха не можа змясціцца нават на раскошных фатэлях. Калі параўнаць пыху з перакуленым калодзежам, што выглядае, як купал, то высакароднасць можна параўнаць з небам, што выглядае так, быццам яно апусцілася на далягляд...
Невуцтва калыска пыхі, а мудрасць крыніца высакароднасці. Пыха незаконнае дзіця невуцтва, а высакароднасць годны нашчадак мудрасці. Пыха прыхільніца тыраніі, а высакароднасць свабоды і роўнасці...
11 Міндар падушка, сяннік для сядзення на падлозе; мяккая посцілка для спартыўных практыкаванняў.
Пыха заўсёды адзінокая і шукае сабе падобных, а высакароднасць абарачаецца сярод людзей так, быццам бы даўно знайшло ў іх асобе роўных сабе.
«Нельга дасягнуць прыгажосці гвалтам», кажуць людзі, і гэта праўда. Але і веліч не можа быць дасягнутая гвалтам. I тое, і іншае могуць быць прызнаныя і вызначаныя толькі грамадскім сумленнем.
Есць людзі, якім здаецца, што чалавек, задаволены сабой, аптыміст, а той, хто застаецца незадаволеным сабой, песіміст. Яны хваляць гэтых «аптымістаў» і раскрываюць ім свае абдымкі і гоняць прэч людзей, чый «песімізм» складаецца з таго, што яны сабой незадаволеныя. Насамрэч гнаць трэба эгаістаў, якія толькі і ведаюць, што хваляць сябе і займаюцца самалюбаваннем.
Аптыміст усё бачыць у ружовым колеры, а песіміст у чорным. I тое, і іншае аднолькава шкоднае. Трэба быць не песімістам і не аптымістам, а прыхільнікам ісціны і рэалістам, які бачыць дабро і ліха такімі, якія яны ёсць насамрэч.
Друк
Друк выказнік пачуццяў нацыі, лідар мас і распаўсюднік грамадскага меркавання. Падчас дыктатур і тыраній ён заўсёды быў палонным улады альбо ліслівіў і паддобрываўся да яе.
Кожны, хто бярэцца за пяро, павінен захоўваць маральную чысціню сваіх слоў і дзеянняў і цноту сваёй мовы. У адваротным выпадку ён можа стаць прычынаю рэальнай шкоды, нанесенай у імя ўяўнай карысці...
<&>
Нацыя, пісьменнікі і газетныя рэдактары, якія не могуць пісаць так, як яны лічаць патрэбным, падпарадкоўваючыся свайму нацыянальнаму пачуццю і думцы, асуджаны стаць чарговымі аўтарамі і прыкладамі вавілонскага палону.
Паколькі друк адкрыты любой як слушнай, так і няслушнай думцы, ён патрабуе рэгулявання згодна з нацыянальнымі інтарэсамі і нацыянальным духам.
Друк і тэлебачанне павінны з усіх сіл старацца, каб не служыць асабістым інтарэсам і капрызам асобных людзей, а служыць толькі асвеце нацыі.
«64
Як шмат галоў гніе ў магілах разам з кнігамі, якія так і не ўдалося напісаць праз тыранію і цэнзуру!
Любоў з пункту гледжання мудрасці
Любоў азначае імкненне да духоўнай і матэрыяльнай прыгажосці. Любоў да матэрыяльнай прыгажосці цялесная, а любоў да прыгажосці духоўнай уласціва духу і сумленню. Таму любоў да вонкавага хараства, прыгажосці абалонкі нясе ў сабе сум разлукі, бо ўсё матэрыяльнае нявечнае. А любоў да духоўнага пастаянная і не ведае пра разлуку.
Ä» »öS
Словы: «Калі ў сэрцы рэальная любоў, то варожасць фармальная, а калі рэальная варожасць, то фармальная любоў», гэта чароўны ключ да многіх праблем.
гЬ® «64
Атрыманне асалоды, пра якую мроілася, азначае смерць не толькі надзеі, але і любові. Надзея і любоў гэта крылы
тых душ, якія шукаюць, і яны заўсёды бываюць за спінай сваіх гаспадароў.
Лекары ведаюць пра тое, як дзейнічае хвароба на арганізм, па яе сімптомах, а хворыя на сабе адчуваюць яе дзеянне. Менавіта такім чынам любоў, Боскае прыцягненне («джазба»12) і духоўная асалода зразумелыя толькі тым, хто іх на сабе адчуў.
...і чалавек падмануўся
Калі б мне давялося напісаць пэўны сцэнар, то ён пачынаўся б так: «...і чалавек падмануўся». •
У гісторыі шмат урокаў
Было б памылкай чакаць, што гісторыя будзе паўтарацца з абсалютнай дакладнасцю. Нават калі паміж некаторымі падзеямі гісторыі існуе нейкая аналогія, кожная падзея падпарадкавана пэўным прасторава-часавым рамкам. Таму ў гісторыі трэба вучыцца так, каб назаўсёды запомніць выкладзены ёю ўрок.
Сярод усяго, над чым усходзіць і заходзіць сонца, няма нічога, што магло б захаваць навечна сваю свежасць і навізну.
Няма ніводнага чалавека і ніводнай нацыі, якія змаглі б назаўсёды захаваць за сабой першынство.
Разам з прыемнымі старонкамі гісторыі, што прыносяць асалоду, чалавек павінен углядацца і ў тыя яе старон-
12 Джазба прыцягальнасць, адмысловы стан верніка, у які ён уваходзіць падчас малітвы, радзенняў, праведных разважанняў і г. д.
кі, якія наводзяць жах, бо толькі так ён зможа атрымаць патрэбны яму ўрок і настаўленне. У адваротным выпадку ён у сваіх уяўленнях назаўсёды застанецца наіўным дзіцём.
Зусім не дробязь
Адна запалка можа ператварыць у попел цэлы лес, і гэта нягледзячы на тое, што яго паўставанне патрабавала нашмат болей часу і намаганняў, чым вытворчасць адной запалкі.
Парою нешта нязначнае, памерам з гарошыну, можа зваліць з ног тытана.
Велічэзныя дрэвы нараджаюцца з маленькага насення. Узвышаная і высакародная істота чалавек нараджаецца з мікраскапічнага стварэння. Сонца складаецца з дробных часцінак, а акіян з кропелек. I хто ведае, якія яшчэ дробныя ядзеркі і нязначныя сродкі могуць спарадзіць галавакружныя па сваіх маштабах вынікі!..
Пра час
Калі мы п’ём і ядзім, мы атрымліваем ад ежы задавальненне і карысць. Такі і час. Мы атрымліваем ад яго задавальненне ў залежнасці ад таго, наколькі добра выкарыстоўваем секунды, мінуты, дні і тыдні, і не хочам, каб гэты час сыходзіў незваротна. I калі жыццё — гэта дабро, якое у залежнасці ад таго, што яно абяцае, і ад таго, наколькі яно прыемнае, не можа надакучыць, то жыццё, праведзенае няўважліва і несвядома, нічым не адрозніваецца ад непатрэбнай ношы, якую мы вымушаны несці на ўласных плячах...
Час гэта «спіралі», далучаныя да «цэнтра кіравання», што імкнуцца ў бясконцасць. Ён не ўтварае ні акружнасць, ні прамую, у ім ёсць «уздымы» і «спускі». «Цела» самога часу гэта скрыжалі сцірання і аднаўлення.
Праклёны
Падобна, як у арганізме чалавека існуюць пэўныя механізмы, што адыгрываюць у ім жыццёва важную ролю, арганізм народа таксама валодае такімі жыццёва важнымі механізмамі, як вера, гістарычная свядомасць, нацыянальная культура і нацыянальная ідэя. Падобна, як у выпадку з арганізмам чалавека сур’ёзныя парушэнні дзейнасці важных механізмаў могуць стаць прычынай яго гібелі, нацыі таксама могуць зрынуцца ў небыццё, калі нанесены ўдар па адным з вышэй адзначаных механізмаў. Няхай будуць праклятыя тыя, хто гуляе з верай і гісторыяй нацыі! Няхай будуць праклятыя ворагі мінулага! Няхай будуць праклятыя разбуральнікі нацыянальнай культуры і ідэі! Няхай будуць праклятыя песімісты, няздольныя верыць у шчаслівую будучыню і якія пазбаўляюць іншых людзей гэтай веры!
Шок
Прамысловая рэвалюцыя стала першым шокам, які адчуў на сабе ісламскі свет. Падобна як котка, заціснуўшы мышку ў куце, гуляецца з ёй, так і Захад учора і сёння трымае ісламскі свет у шокавым стане і гуляецца з ім.
Рай
Рай не месца, дзе развіваюцца ці адчуваюць падзенне. Гэта краіна, дзе чалавек будзе паглыбляцца ў задавальненне і асалоду.
Частка другая
ЧАЛАВЕК I ЯГО ЎЧЫНКІ
Богаслужэнне
Богаслужэнне гэта дасканалы спосаб выражэння таго, што Усемагутны Алах ёсць Той, каму пакланяюцца і служаць, а чалавек Яго верны раб. I сутнасць богаслужэння ў тым, каб ствараць і падтрымліваць паміж імі TaKia ўзаемадачыненні, якія павінны быць паміж Стваральнікам і Яго стварэннем.
47> '4S
Богаслужэнне гэта ўдзячнасць, якую чалавек выказвае Усявышняму за такія Яго даброты, як існаванне, жыццё, свядомасць, здольнасць спасціжэння і вера, на мове якіх ён і выказвае сваю ўдзячнасць. У сваю чаргу ігнараванне сваіх рэлігійных абавязкаў калі і не з’яўляецца абсалютнай слепатой, то няма сумнення ў тым, што гэта грубая няўдзячнасць у дачыненні да Стваральніка.
4^
Богаслужэнне шлях і спосаб дасягнення жаданай мэты, прапанаваныя нам Госпадам, які наказаў рабам сваім увераваць у Яго, у імя атрымання намі шчасця і даброт абодвух светаў, дзеля якіх нам была падаравана вера. I тыя, хто не знайшоў гэты шлях і не навучыўся яго законам, ніколі не зможа прыйсці да Усявышняга.
4^ «äS
Богаслужэнне гэта самы бяспечны і надзейны шлях спасціжэння ў сваім сумленні той найвялікшай ісціны, якая вядома нам толькі тэарэтычна. I ля кожнай стаянкі гэтага шляху на якім свядомасць, акрыліўшыся праведным страхам Божым і пашанай, шукае праўдзівыя веды -
чалавек кожны раз па-новаму перажывае радасць сустрэчы з тым, да чаго ён, у рэшце рэшт, мусіць прыйсці.
Калі нават некаторыя, глухія да голасу ісціны душы, усё сваё жыццё патраціўшы на пустыя тэарэтычныя разважанні пра ісціну, правядуць яго ў чароўнай атмасферы самых мілагучных моў і самых чароўна прыгожых выслоўяў, яны і на пядзю ня змогуць пераадолець адлегласць на шляху да ісціны.
Богаслужэнне гэта жыватворная крыніца, што сілкуе ў чалавеку ўсё самае станоўчае і прыгожае, і таемны эліксір, які робіць высакароднымі заганныя схільнасці плоці і скіроўвае іх у праведнае, вартае анёлаў рэчышча. Кожны, хто па некалькі разоў на дзень у думках і пачуццях сваіх звяртаецца да гэтай крыніцы, можа лічыцца чалавекам, які ўстаў на шлях дасканаласці і ў пэўнай меры абаронены ад ліха шатанскіх унушэнняў сваёй плоці...
Богаслужэнне гэта выяўленне і развіццё анёльскага пачатку, які схаваны ў чалавечай душы, дзеля набыцця такога стану, які зрабіў бы яго вартым раю, і заключаецца ва ўзяцці пад кантроль яго цялеснага і жывёльнага пачатку. Як у мінулым, так і ў цяперашнім нямала можна ўбачыць і людзей, якія дзякуючы служэнню Госпаду значна апярэдзілі анёлаў, і людзей, якія апынуліся на дне найглыбейшай з усіх прорваў праз тое, што адмовіліся выконваць свае абавязкі перад Усявышнім.
Найвышэйшае з богаслужэнняў складаецца з пазнання Алаха, у любові да Яго і ў служэнні чалавецтву. Вяршыняй гэтай вышыні ёсць уменне служыць ва ўсім толькі на
карысць Справядліваму Уладару нашаму, цалкам падпарадкаваўшыся стрэлцы «компаса» свайго сумлення, і шукаць ідэальную, бездакорную праведнасць пасля таго, як ты аднойчы скалануўся, пачуўшы грозны голас Карана: «Будзь такім, якім табе наказана быць!».
Чалавек
Чалавек гэта істота, напоўненая высокімі пачуццямі, здольная да набыцця высакародных якасцей і павар’яцку ўлюбёная ў вечнасць. Нават у душы чалавека, які падаецца самым нізкім і агідным з усіх людзей, можна сутыкнуцца з цэлай вясёлкай пачуццяў, у якой спляліся разам думка пра вечнасць, любоў да прыгажосці і пачуццё высакарнасці. I ўзвышэнне гэтага чалавека як асобы і атрыманне вечнасці залежаць ад таго, наколькі важнае значэнне атрымаюць у ім гэтыя пачуцці і наколькі яны будуць развітыя.
Чалавечнасць неабходна шукаць не ў цялеснасці, якой не ўнікнуць смерці, а ў чалавечай душы, бясконца ўлюбёнай у вечнасць. Менавіта таму кожнага разу, калі яго духоўным пачаткам пагарджалі, а ў цэнтры ўвагі выступаў толькі фізічны аспект, чалавек пераўтвараўся ў істоту, якую ніхто і нішто не магло задаволіць.
Найшчаслівейшы чалавек той, чыя душа ап’янёная безупынным імкненнем і любоўю да вышэйшых светаў. А тыя, хто марнуе жыццё ў маленькай каморы сваёй плоці, нязменна застаюцца яе пажыццёвымі вязнямі, нават калі яны жывуць і ў палацах.
Найпершым і найважнейшым абавязкам кожнага чалавека ёсць пазнанне самога сябе, а затым пазнанне Госпада і Уладара свайго праз прызму сваёй асвечанай існасці. Тыя няшчасныя, якія не пазналі сябе і не змаглі ўсталяваць сувязь са сваім Стваральнікам, усё сваё жыццё пражываюць як насільшчыкі, якія не ведаюць пра тое, наколькі каштоўны той груз, які яны нясуць на сваёй спіне, і паміраюць, так і не даведаўшыся пра гэта.
Чалавек па сваёй сутнасці істота нямоглая і слабасільная, але слушна і тое, што, абапершыся на Госпада, чыя магутнасць не ведае межаў, ён набывае вялікую моц. Менавіта дзякуючы гэтаму, варта яму абаперціся на Усемагутнага Уладара, ён, застаючыся кропляй, можа ператварыцца ў акіян, застаючыся часцінкай стаць сонцам і ператварыцца ў цара, застаючыся пры гэтым абсалютна бедным.
Сэрца чалавека азараецца маланкамі мудрасці па меры таго, як ён пранікаецца ведамі быцця і тых з’яў і падзей, якія вакол яго адбываюцца. Так ён спасцігае самога сябе і набывае веды пра Усявышняга, а затым пранікаецца і самім Усявышнім. Галоўнае, каб на гэтым шляху пазнання ён не ступіў на цёмную сцяжыну адмаўлення і ерасі.
Свае абавязкі па працягу роду, падобна як іншыя істоты, сапраўдныя людзі выконваюць з пачуццём адказнасці і ў межах неабходнасці. А тыя, хто, адпрэчыўшы ўсе крытэрыі, на злом галавы кідаюцца ў сляпое задавальненне сваіх жарсцей, толькі памяншаюць адлегласць, што аддзяляе іх ад жывёл і ў кожны момант могуць пераступіць праз тую рысу, за якой чалавечнасці ўжо няма.
Павага да чалавека
Калі памірае жывёла, яна забываецца, і магіла яе знікае. Але не такі чалавек... He ведаю, ці разумеюць тыя нацыі, якія няздольныя захоўваць памяць і магілы сваіх бацькоў, што яны фактычна прыраўноўваюць сваіх продкаў да жывёл... У сапраўднасці, павага да мёртвых гэта гарантыя будучыні, падараваная тым, хто жыве цяпер.
Баланс паміж фізічным і духоўным
Сапраўдным жыццём ёсць тое жыццё, якое вядуць на ўзроўні сэрца, г. зн. духоўнае жыццё. Чалавек, які жыве сэрцам сваім, набывае здольнасць бачыць адначасова мінулае і будучыню і робіцца надчасавай істотай. Такі дух не можа быць азмрочаны тым, што было ў мінулым, і напалоханы тым, што рыхтуе яму будучыня. А тыя, хто не змог знайсці сябе ў душы сваёй, асуджаныя весці манатоннае і шэрае жыццё і знаходзіцца ў бясконцым песімізме і безнадзейнасці. У вачах такіх людзей мінулае падобнае да магілы, што палохае сваім смуродам і імглой, а будучыня да бяздоннага калодзежа; і жыццё, і смерць для іх аднолькава пакутлівыя...
Сувязь чалавека з бясконца працяглым у часе мінулым і з такой жа бязмежна доўгай будучыняй залежыць ад яго здольнасці ўзняцца з узроўню фізічнага існавання на той узровень існавання, які ўласцівы сэрцу і духу. Перад шчаслівымі душамі, якія жывуць на гэтым узроўні і спасціглі яго, мінулае выступае ва ўсім сваім харастве палацавых залаў і тронаў іх продкаў, а будучыня знікае ў сцежках, якія вядуць падарожнага ў сады райскія. I праз увесь гасцінны двор, які мы называем зямным жыццём, яны праходзяць, ні на хвіліну не адымаючы вуснаў ад асалодных райскіх крыніц. Але жыццё тых няшчасных, якія не
могуць дасягнуць такога ўзроўню быцця, горш за смерць, a смерць іх настолькі змрочная, што падобная да пекла.
Паміж дзеяннямі і ўчынкамі чалавека і яго ўнутраным жыццём існуе двухбаковая сувязь, дзякуючы якой абедзве гэтыя сферы падтрымліваюць і ўносяць парадак і спеласць адна ў адну. Мы можам назваць гэта «праведным колам», у супрацьвагу колу заганнаму. Адпаведна, з аднаго боку, такія якасці чалавека, як цвёрдасць і непахіснасць, уносяць святло ў яго ўнутраны свет, а з іншага моц і цвёрдасць сумлення рухаюць яго волю і вядуць яго да вышэйшых даляглядаў.
Шчасныя тыя, хто насамрэч падпарадкоўваецца голасу свайго духу, крок за крокам ідзе па сцяжыне, што вядзе іх да чалавечнасці, высакародства і любові Стваральніка. Стрэлкі іх компаса заўсёды ўказваюць на адзіна правільны кірунак. I нават калі яны перыядычна перажываюць нейкія нягоды і робяць крокі не ў тым напрамку, то моцай шчырага раскаяння, крыкам, што ідзе з глыбіні душы, яны раствараюць у тыглях свайго духу грахі, якія ахапілі іх сэрцы, і, вярнуўшыся на правільную сцяжыну, працягваюць рухацца далей.
Людзі, азораныя святасцю, хто з надзвычайнай скрупулёзнасцю, пільнуючы дробныя нюансы, акуратна выконвае свае абавязкі не толькі валодаюць відавочнай дысцыплінай і сапраўдным пачуццём адказнасці, але і ўнутрана падобныя да незгасальнай лампады, яны некалькі разоў на дзень узлятаюць на нябёсы і наведваюць светы анёльскія.
Уяўленні, якія стагоддзямі сутыкаліся і змешваліся з думкай пра вечнасць і расцілі ў нашым сэрцы любоў да вечнасці, з часам пакінулі сваё месца бяздушнаму фарма-
лізму і містыцызму, які пагружае розум у дрымоту і нерухомасць. 3 тых часоў і аж да нашых дзён вартыя жалю пародыі на думку сталі прыраўноўваць свае малюткія, падобныя да мігцення светлячкоў, натхненні, з асляпляльным ззяннем боскага адкрыцця, ахутваць наш праведны шлях туманам і пагружаць у цемру нябёсы нашага чалавека.
Вось як мы, у рэшце рэшт, можам апісаць служыцеля Ісціны. Ён фізічна дастаткова моцны і трывалы, каб пераадолець найцяжэйшыя выпрабаванні. Яго мысленне настолькі гнуткае і магутнае, што ён здольны спалучыць сучасную думку са Словам Божым і, як вялікі хімік, кожны раз атрымліваць новыя і новыя спалучэнні. Гэта дух, які на працягу стагоддзяў у «тыглях» такіх кавалёў чалавечых душ, як Маўлана13 і Юнус14, набываў новую форму і змест. Гэта сэрца, якое ўверавала і насыцілася філасофіяй сціпласці і ўменнем быць толькі адным з многіх, і асоба, якая здатная прынесці сябе ў ахвяру іншым.
Добрацярпімасць
Раскрой усім абдымкі свае, наколькі гэта магчыма, і хай яны стануць шырэйшыя за акіян! Прасякніся верай і адчуй любоў да чалавека! I хай не застанецца на свеце ніводнага сумнага сэрца, да якога б ты не працягнуў руку сваю!..
Хай дабро будзе тваёй авацыяй і падзякай у адказ на дабро! Будзь высакародны з тымі, хто ўвераваў! А з тымі, хто не ўвераваў, будзь настолькі мяккім, каб уся іх злосць
13 Маўлана Джалалудзін Румі (Балх, 1207 Конья, 1273), сусветна вядомы суфій і паэт, заснавальнік суфійскага брацтва Машлеві, аўтар знакамітага зборніка «Маснаві» (26 тысяч бейтаў).
14 Юнус Эмрэ вядомы турэцкі суфій і паэт.
і нянавісць растала ад тваёй дабрыні! I хай дыханне тваё, падобна як дыханне Месіі, нясе ўсім жыццё!
Нават кіруючыся найпрыгажэйшым з усіх шляхоў і наймацнейшым словам уступаючы ў дыялог з нябёсамі, не забывай пра тое, што ты кіруешся за Вялікім Правадыром! I будзь сумленным, бо ёсць людзі, у якіх няма нічога з усяго гэтага!..
Хай тваім адказам на зло будзе дабро, і не зважай на грубіянства і нявыхаванасць іншых людзей! Учынкі людзей адлюстроўваюць іх характар. Дык выбяры ж шлях цярпімасці і не губляй высакародную годнасць, нават калі табе давядзецца сутыкнуцца не з самымі выхаванымі людзьмі!..
<&>
Любоў да любові і нянавісць да варожасці гэта самая характэрная якасць сэрца, поўнага веры. А нянавісць да ўсяго характэрная альбо вар’ятам, альбо тым, хто дазволіў шатану захапіць яго сэрца. Але ты працягвай любіць чалавека і захапляйся ім!..
Будзь вельмі асцярожны і ні ў якім разе не апускайся да таго, каб прыслухоўвацца да парад свайго цела, бо для яго — усе вінаватыя, адзін ты бязгрэшны. А гэта, як сказаў самы шчыры з людзей, азначае маральную смерць чалавека. Будзь жа суровы і бязлітасны да самога сябе і гэтак жа мяккі ў стасунках з іншымі людзьмі!..
Умей бачыць тыя ўчынкі людзей, якія ўсяляюць у тваё сэрца любоў да іх! He забывай, што тыя ж учынкі, зробленыя табой, у іншых людзей могуць абудзіць любоў да цябе. Будзь чалавечным і праяўляй літасць!..
Улічвай тое, як міласэрны і мудры да цябе Усявышні, і будзь гэтак жа міласэрны і мудры ў стасунках з іншымі людзьмі. I тады, знаходзячыся ў асяроддзі людзей, ты будзеш тварам да твару з Нябёсамі і зможаш, такім чынам, пазбегнуць як адзіноты сярод людзей, так і адрынутасці Нябёсаў...
Калі ты жадаеш пазнаць, чаго ты варты ў вачах Стваральніка, то зірні, якое месца Ён займае ў тваім сэрцы. I калі ты жадаеш пазнаць, чаго ты каштуеш у вачах людзей, то паглядзі спачатку, як ты паводзіш сябе з імі. Hi на хвіліну не забывай пра Усявышняга і «будзь толькі адным з людзей»!..
Калі ў тваім сэрцы пусціла карані ўпэўненасць у тым, што вернікі могуць табе нашкодзіць, то няхай будзе табе вядома, што прычына гэтага твая неразважлівасць і вузкадумнасць, панаванне над табой твайго нафса (уласнай існасці. Заўв. рэдў і звяржэнне твайго духу! I першае, што ты павінен зрабіць, гэта звярнуцца да рабані (чалавека, які прысвяціў сябе Усявыіпняму. Заўв. рэдў, які верне жыццё твайму сэрцу і слёзы тваім вачам!..
I калі хочаш захаваць любоў і павагу да сябе ў вачах людзей, то любі іх у імя Усявышняга! I калі не любіш HernTa, то няхай нелюбоў твая таксама будзе толькі дзеля Яго! I хай тваё сэрца заўсёды будзе чуць голас Стваральніка, які нясе праўду і справядлівасць!..
Сціпласць
Сціплыя, як прах, людзі, у меру сваёй сціпласці знаходзяць выключную веліч у вачах Стваральніка і ў вачах народа. А тыя, чые сэрцы поўныя пыхі і фанабэрыі
і хто глядзіць на людзей з вышыні, заўсёды сутыкаліся з усеагульнай пагардай і наклікалі на сябе гнеў Нябёсаў.
Пыха прыкмета вузкадумнасці і духоўнай няспеласці. Чалавек разумны і ўнутрана спелы ніколі не забывае пра тое, што ўсім, чым ён валодае, ён абавязаны літасці Усявышняга Стваральніка, а душа яго распасцёртая ў бясконцым дзякаванні свайму Тварцу.
Сціпласць дапамагае чалавеку захаваць унутраны супакой і супакаенне як перад падзякай Нябёсаў, што азарыла яго, так і перад зневажаннямі і абразамі, якімі могуць пакрыць яго людзі. Таму, хто першапачаткова ведае сваё месца, а крылы гонару яго сціпла апушчаныя да зямлі, не пагражаюць ніякія абразы людзей і ніякія небяспекі.
Сціпласць уласцівая спелым і высакародным людзям, а фанабэрыстасць прыкмета ганебнасці і няспеласці. Дасканалы той, хто не грэбуе шчырымі ўзаемінамі з іншымі людзьмі і не лічыць гэта зневажальным для сябе. А самымі нізкімі людзьмі з’яўляюцца тыя няшчасныя, якія з-за сваёй фанабэрыстасці і ганарлівасці аддаюць перавагу адзіноце.
Тыя людзі, якімі грамадства не даражыць і пра каштоўнасці якіх не ведае, раней ці пазней узвысяцца дзякуючы ўласцівай ім сціпласці і будуць уганараваныя шматлікімі ўшанаваннямі. Тыя, хто заразіўся комплексам уласнай велічы, у свой час будуць адсеяныя і адпрэчаныя грамадствам як чужыя элементы.
г^®
Сціпласць чалавека гэта відавочны доказ таго, што ён здабыў сваё месца сярод сапраўдных людзей, а тое, што
становішча, улада, багацце, веды і ўсё астатняе, да чаго людзі ставяцца з павагай, не змагло ўскружыць яму галаву, служыць доказам таго, што ён сапраўды сціплы. I нельга давяраць сціпласці і чалавечнасці тых людзей, якіх поспех змяніў у горшы бок.
Сціпласць гэта ключ да ўсіх астатніх выдатных рыс чалавечага характару. Той, хто набыў яе, можа стаць уладальнікам усіх астатніх вартасцей. А той, хто яе пазбаўлены, у пераважнай большасці выпадкаў бывае пазбаўлены і ўсіх астатніх рыс, уласцівых чалавечнасці. Калі блаславёны Прарок Адам спатыкнуўся і ўпаў, здзейсніўшы свой першы грэх, то менавіта дзякуючы сціпласці ён змог вярнуць сабе ўсё, чаго пазбавіўся з гэтым грахом. Шатан жа не змог вярнуць сабе нічога, стаўшы ахвярай уласнай фанабэрыстасці і пыхі.
У дэрвішскіх прыстанках і келлях заўсёды маглі ўзняцца да нябёсаў святасці толькі па-сапраўднаму сціплыя людзі. I толькі сціплыя людзі маглі набыць праўдзівыя веды ў школах і медрэсэ і станавіліся карыснымі грамадству. А тыя, хто, працяты ганарыстасцю, пайшоў супраць правіл паводзін у келлі альбо не знайшоў у сабе сілы цярпліва вывучаць нешта новае, заўсёды і нязменна гінулі.
Веліч уласцівая толькі Чароўнай Самасці Усеўладальніка нашага, і таму ўсякі, хто калі-небудзь наважваўся выявіць фанабэрыстасць і заявіць пра ўласную веліч, нязменна быў схоплены і змучаны гневам Госпада-Разбуральніка. А тыя, хто заўсёды ведаў сваё месца, паднімаліся па прыступках сціпласці ўсё вышэй і вышэй, пакуль не былі ўганараваныя ўзаемінамі з Усявышнім.
Чалавечнасць
Усе свае дзеянні ў адносінах да іншых людзей чалавек павінен узважваць на вагах уласнага эга, павінен жадаць іншым людзям таго ж, што ён жадае самому сабе, і не забываць, што, калі нешта прыкра яму, яно можа быць гэтак жа прыкра і іншым людзям. Так ён зможа пазбегнуць памылковых учынкаў і не нанясе крыўды людзям, што вакол яго.
Калі вы задумаецеся над тым, што падарункі, якія вам падносяцца, змякчаюць ваша сэрца, а тыя людзі, якія іх падносяць, атрымліваюць наўзамен вашу любоў, то гэта можа дапамагчы вам зразумець, як менавіта можна заваяваць чужое сэрца. Як гаварылі нашы продкі: «Чалавек раб дабрыні, якую да яго выяўляюць», а дабрыня гэта найлепшы спосаб пазбегнуць зла тых, каго мы сцеражэмся.
Сталасць чалавека выяўляецца ў яго ўменні быць справядлівым нават да тых, хто быў з ім несправядлівы, і адказваць дабром на іх зло. Нават у дачыненні да такіх людзей чалавек ніколі не павінен забываць пра сваю годнасць і высакароднасць. Бо здзяйсненне ліхога ўчынку ёсць праява звярынай натуры, зло ў адказ на зло гэта доказ наяўнасці сур’ёзных заган, а дабро ў адказ на зло гэта не што іншае, як праява праўдзівай высакароднасці і высокай годнасці.
Няма межаў для магчымасцяў прыносіць карысць іншым людзям. Па-сапраўднаму сардэчны і клапатлівы чалавек заўсёды гатовы прынесці ў ахвяру іншым людзям абсалютна ўсё, нават уласнае жыццё. Аднак падобная гатоўнасць да самаахвяравання залежыць ад таго, наколькі ён шчыры і здатны зрабіць любую паслугу і дапамогу, на-
колькі чыстыя яго намеры і ад таго, наколькі далёкі ён ад негатыўных праяў як асабістага, так і калектыўнага эгаізму (месніцтва, кругавой парукі, нацыяналізму і г. д.).
Пра чалавечнасць і высакароднасць можна гаварыць толькі ў тым выпадку, калі яны стала выяўляюцца на практыцы. Калі чалавек не выяўляе досыць высакароднасці ў дачыненні да сваіх блізкіх, то ўсе яго размовы пра гэта ўсяго толькі пусты гук. Ставіць сваю дабрыню ў залежнасць ад іх дабрыні да нас і перыядычна караць іх, пазбаўляючы сваёй падтрымкі, азначае выяўляць глыбокую духоўную няспеласць і невуцтва.
ч?»
Адным з найвялікшых дабрадзействаў чалавека ў дачыненні да іншых людзей ёсць уменне не заўважаць іх промахаў і недахопаў. У той час як пошук чужых недахопаў гэта вяршыня нявыхаванасці, пляткарства пра гэтыя недахопы недаравальная загана, а папрокі (хай нават небеспадстаўныя) у твар іншым людзям смяротны ўдар па той братэрскай любові, якая злучае людзей. I незайздросная доля таго, хто прымусіў аб’яднацца супраць сябе ўсе абражаныя ім эга!..
Тыя, хто не надае ніякага значэння нават найзначнейшым дабрадзействам, якія яны зрабілі іншым людзям, але ўмее шанаваць і быць удзячным нават за самую малаважную даброту, зробленую ў імя іх саміх, гэта людзі, якія дасягнулі ідэальных вышынь, Боскай маральнасці і пасапраўднаму атрымалі выратаванне. Такія людзі ніколі не будуць папракаць іншых у няўдзячнасці альбо няўважлівасці да сваёй персоны.
Чалавечнасць, альбо Муруват
Тое, што ты чакаеш ад народа ў дачыненні да сябе, роўнае таму, што народ чакае ад цябе.
4^®
Імкненне аказаць бязвыплатную дапамогу іншаму чалавеку гэта самая красамоўная мальба да Алаха пра Яго спрыянні табе.
4^®
Ты не павінен губляць магчымасці пацешыць брата свайго хоць бы ўсмешкай!
Любіць людзей і даваць ім магчымасць адчуваць тваю любоў гэта прыкмета розуму.
4^®
Тваё становішча ў вачах людзей раўнацэнна становішчу людзей у тваіх вачах.
4^®
Тыя, хто стала выяўляе сваю злосць, крычыць і тупае нагамі, насуперак сваім намерам могуць страціць сваіх сяброў і ўзрадаваць ворагаў.
4^®
He можа пазбегнуць папрокаў той, хто паўсюдна совае свой нос...
4^®
He забывай: тое, што радуе цябе, павінна радаваць і іншых!
Разумны той, хто ўмее выкарыстаць на сваю карысць сілу тых, хто яго атачае... А неразумны і ні на што не здат-
ны той, хто не толькі не ўмее карыстацца гэтым патэнцыялам, але яшчэ і ўмудраецца звярнуць яго супраць самога сябе, абрушваючы крытыку на сваё асяроддзе.
Па-суседску абыходзяцца з тым, хто ўмее быць добрым суседам.
Табе варта паспрабаваць памякчыць сваёй дабрынёй таго, хто пагражае табе сваім злом!
Умей дараваць тады, калі ты можаш пакараць, і тады тваё дараванне набудзе сапраўдную каштоўнасць.
He забывай, што ў цябе ёсць мноства братоў, якія хоць і не дзеці тваёй маці, але з’яўляюцца нашчадкамі прабацькі твайго Адама!
У адрозненне ад людзей абсалютна пакорных (волі Усявышняга), фанатычныя тыпы ўмеюць толькі разбураць і калечыць усё вакол сябе.
He кожнаму волату даецца ўменне добра ставіцца да ўсіх і ні з кім не канфліктаваць.
Калі ты чакаеш ад некага дабрыні, то ўмей спачатку сам яе праявіць.
Злосць робіць чалавека сляпым, глухім і бессардэч-
ным.
Ці добра, ці дрэнна, але ўсё, што мы ні робім для іншых людзей, гэта тое самае насенне і зародкі таго, з чым мы самі сутыкнёмся заўтра.
Ідэальны чалавек насуперак самому сабе гарыць і растае, як свечка, і робіцца крыніцай святла для іншых людзей...
Мець доўгі язык і не мець рук гэта якасці, уласцівыя змеям, і калі яны праяўляюцца ў чалавека, то гэта значыць, што ён ператвараецца ў змяю.
Чым больш чалавек мае правоў і магчымасцей пакараць вінаватага, тым больш каштоўным становіцца яго дараванне.
Грэх і ачышчэнне
Калі лічыць, што грэх ёсць дэфармацыя прыроды чалавека а гэта так і ёсць, то раскаянне і выпраўленне памылак азначае вяртанне да чыстай і бязгрэшнай прыроднай сутнасці.
Грэх, які раз’ядае сэрца, падобны да віруса, які губіць арганізм, і раней альбо пазней ён дасць аб сабе ведаць.
He разважаючы пра смерць, сэрца можа ўчарсцвець. А наяўнасць страху перад смерцю гэта ад адсутнасці блізкасці да Усявышняга...
гЬ® «64
Загадзя негатыўная трактоўка ўчынкаў ці слоў іншых людзей гэта альбо сімптом утрапёнасці, альбо сведчанне заганнасці душы. I каб пазбегнуць пошасці такой заганы, найперш трэба навучыцца знаходзіць і выпраўляць уласныя недахопы.
Каб выбрацца з лужыны, у якой мы апынуліся праз уласную неакуратнасць і няўважлівасць, трэба спачатку выправіць памылкі, што сталі прычынай нашага вартага жалю стану.
Калі ты жывеш у крыштальным доме, то будзь разважлівы, не кідай камень нават у чужы куратнік.
rb® «64
Той, хто безупынку рыецца ў чужых грахах і недахопах, сам усё жыццё праводзіць у граху...
«64
Лічыцца, што «няма такога героя, які хоць раз не зваліўся б з каня, і няма такога каня, які б хоць раз не спатыкнуўся». Усё роўна, што ты зваліўся, важна, каб ты змог устаць пасля гэтага і ісці далей.
«64
Такая думка, як «зробім заўтра», гэта выраз слабавольнасці.
«64
Самыя вялікія грахі пускаюць карані на глебе юрлівасці... А ўлада над уласным пожадам гэта самая вялікая ўлада.
<5®
Абыякавасць да граху найвялікшы з грахоў.
Калі дрэва не высахла канчаткова, яно ўсё-ткі пачуе покліч вясны...
He нахабнічай, калі бачыш, што Алах не карае цябе за грахі. Падумай пра тое, што Ён даў табе час на выпраўленне, і адчуй у сваім сэрцы жах!
Сапраўдны вернік той, хто ніколі не забывае пра Усявышняга. I кожны грэх гэта яшчэ адзін замах на тую нітачку, якая злучае цябе з тваім Стваральнікам.
Сакрэт і ўменне захоўваць таямніцу
Сакрэт падобны да вытоку сілы, якой немагчыма супрацьстаяць, і войску, якое немагчыма перамагчы.
Сакрэт што гонар. Чалавек, які здолеў захаваць сакрэт незалежна ад таго, чый ён, гэта чалавек, што захаваў свой гонар. А чалавек, які раскрыў сакрэт, гэта чалавек, што не здолеў захаваць сваё імя незаплямленым і не ведае, наколькі гэта важна.
Ёсць такія справы, у якіх таямніца падобная да магутнага Хызра15, які заўсёды паспявае на дапамогу. I пакуль ты яе захоўваеш, спрыянне Гасподняе не пакіне цябе.
15 Хызр паводле ўсходніх легендаў, нябачны старац, які з’яўляецца людзям у бядзе і дапамагае ім.
47>
Маўчанне гэта таксама мудрасць, але вельмі мала людзей, якія валодаюць ёю.
Чалавек, якому ты можаш даручыць сваю таямніцу, гэта чалавек, якому ты спакойна мог бы даручыць свой гонар і які бярог бы твой гонар, як свой уласны. Нельга давяраць таму, хто не варты даверу, і нельга адкрываць свае таямніцы таму, хто не ведае пра гонар.
4^
Чалавек, які можа кантраляваць сваю мову, гэта чалавек, якому не пагражае стаць рабом сваіх уласных слоў.
4^*»
Уменне захоўваць таямніцу і паважаць чужыя таямніцы гэта годнасць чалавека, непасрэдна звязаная з воляй і розумам. I нельга думаць, што слабавольны чалавек зможа захаваць сакрэт і што наіўны чалавек, які не ўмее думаць, перш чым нешта сказаць альбо зрабіць, зможа вытрымаць і не выдаць сваю альбо чужую таямніцу.
4^*»
Калі чалавек працягвае давяраць свае таямніцы таму, хто ўжо не раз яму здраджваў, то гэта служыць доказам адсутнасці ў яго разумнага сэнсу і няўмення выбіраць сапраўдных сяброў. Чалавек, сэрца якога здабыла цвёрдасць і супакой у веры, а вочы навучыліся бачыць, не павінен дазваляць нікому і нічому ашукваць сябе па некалькі разоў!..
4^
Там, дзе ад чалавека патрабуецца даць нейкія тлумачэнні, ён павінен іх даваць. Але ён павінен выяўляць максімальную асцярожнасць і не адчыняць дарма вечка свайго сардэчнага куфра не раскрываць свае таямніцы. I ні-
колі нельга забываць, што тыя, хто без дай прычыны раздаюць направа і налева свае таямніцы, аднойчы могуць стаць прычынай не толькі сваёй згубы, але і згубы ўсяго грамадства.
Чалавек усімі сіламі павінен імкнуцца захаваць у таямніцы свае ўласныя сакрэты. Асабліва, калі гэта штосьці непрыемнае і ў выпадку раскрыцця не можа прынесці якую-небудзь карысць. Бо раскрыццё такіх таямніц можа збянтэжыць сяброў і ўзрадаваць ворагаў.
Сэрцы створаныя яшчэ і для таго, каб захоўваць таямніцы. Розум іх замок, а воля іх ключ. I пакуль з гэтымі замкамі і ключамі ўсё ў парадку, ніхто не зможа даведацца, што захоўваюць сэрцы ў сваіх нетрах...
Чалавек, які раскрывае табе чужыя таямніцы, гэтак жа можа раскрыць твае таямніцы іншаму чалавеку. Таму нельга дазваляць такім людзям даведвацца нешта нават пра самую нявінную рысу нашага характару.
Сэрца неразумнага чалавека ў яго на языку. А язык чалавека разумнага ў самым аддаленым кутку яго сэрца.
Ніколі не дзяліся сваімі сакрэтамі з неразумным чалавекам. Нават калі ён не нашкодзіць табе свядома, то можа нашкодзіць, жадаючы ўслужыць табе.
Ёсць таямніцы, што тычацца асобных людзей. Ёсць таямніцы сямейныя. I ёсць таямніцы, якія датычаць усяго грамадства і нацыі. Раскрыццё чыёй-небудзь асабістай та-
ямніцы ёсць абраза гонару таго чалавека. Раскрыццё чыёйнебудзь сямейнай таямніцы гэта абраза гонару цэлай сям’і. А раскрыццё грамадскай таямніцы гэта абраза гонару і годнасці цэлай нацыі. Бо таямніца, пакуль яна застаецца такой, выступае крыніцай сілы для таго, каму яна належыць, але варта ёй раскрыцца, як яна ператворыцца ў зброю ў руках твайго саперніка. Нездарма казалі нашы продкі: «Пакуль ты захоўваеш таямніцу, яна твая прыхільніца. Але варта табе яе раскрыць, як ты сам станеш яе закладнікам».
Есць столькі найважнейшых спраў, якія прынцыпова патрабуюць ад чалавека ўмення маўчаць. Але няўменне тых, хто вядзе гэтыя справы, захоўваць таямніцы, робіць усе высілкі бясплоднымі і нярэдка ставіць гэтых людзей перад сур’ёзнай небяспекай. I гэта асабліва важна, калі гаворка ідзе пра інтарэсы нацыі!..
Калі дзяржава не здолела засцерагчы ад ворагаў свае таямніцы, калі войска дазволіла ворагу пазнаць таямніцы сваёй стратэгіі, калі чалавек, які ўзяў на сябе вялікую місію, дазволіў сваім ворагам і сапернікам раскрыць сябе, то ні дзяржава, ні войска, ні гэты чалавек не змогуць знайсці поспех у сваіх пачынаннях.
Бедства па імені язык
Балбатлівасць і шматслоўе — гэта хвароба, якая з’яўляецца прыкметай разумовай і душэўнай неўраўнаважанасці. Па-сапраўднаму прымальнае тое слова, у якім чалавек не заблытаецца і якое найкарацейшай дарогай прыводзіць яго да вызначанай мэты. He абавязкова казаць вельмі доўга для таго, каб нешта растлумачыць суразмоўніку, і да таго ж доўгія прамовы нярэдка могуць прыносіць пэўную
шкоду. Бо ніколі нельга даць гарантыю, што ў доўгай прамове не будзе ніякіх супярэчнасцей, а супярэчнасці, у сваю чаргу, будуць ствараць новыя пытанні. I такая сітуацыя можа прынесці больш шкоды, чым карысці...
Разумны той чалавек, які, замест таго, каб гаварыць самому, перадае гэта права таму, чыё слова можа стацца болып карысным як для яго, так і для астатніх людзей. Казаць у прысутнасці ўнутрана спелага чалавека, розум якога напоўнены навуковымі ведамі, а сэрца боскім натхненнем, значыць не паважаць яго, а маўчанне такога чалавека можна лічыць вялікім няшчасцем для ўсяго грамадства.
Уменне мала гаварыць і шмат слухаць гэта прыкмета высакароднасці і духоўнай сталасці, а жаданне, каб цябе безупынна слухалі, хоць і не заўсёды, можна лічыць прыкметай вар’яцтва, аднак няма ніякага сумнення ў тым, што гэта прыкмета неўраўнаважанасці і бестактоўнасці.
Кожнае сказанае табой слова павінна быць сказанае для таго, каб вырашыць пэўную задачу альбо адказаць на вызначанае пытанне. Казаць трэба так, каб не надакучыць ні таму, хто задаў табе пытанне, ні таму, хто цябе слухае.
Уменне чалавека маўчаць там, дзе трэба маўчаць, і казаць там, дзе трэба прамовіць сваё слова, цалкам нармальнае і натуральнае. Але было б яшчэ лепш, калі б людзі давалі слова тым, чыя прамова можа быць найболей карыснай. А гэта перадусім патрабуе наяўнасці ў іх выхавання і ўмення шанаваць маўчанне гэтак жа, як слова. I нездарма
нашы продкі гаварылі, што «слова срэбра, а маўчанне золата»16.
Павагу чалавеку прыносяць не доўгія прамовы, а іх дарэчнасць і карыснасць. А той, хто кажа ўсюды і што заўгодна, асабліва калі гэта тэмы, якія значна перавышаюць яго ўзровень, непазбежна наробіць масу памылак і нанясе шкоду ўласнай рэпутацыі. Тут было б вельмі да месца ўспомніць яшчэ адно выслоўе старажытных: «Чым больш чалавек гаворыць, тым больш ён памыляецца».
У прамовах чалавека адбіваецца яго сутнасць, а ва ўчынках веліч яго духу. Пустасловы, што паводзяць сябе так, быццам людзям неабходна, каб яны агучвалі сваё меркаванне з любой нагоды, неўзабаве абавязкова сутыкнуцца з нянавісцю і абразамі ад сваіх жа ўласных сяброў. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да таго, што іх не будуць слухаць нават у тым выпадку, калі яны будуць выказваць высокія ісціны, а гэта азначае непавагу да саміх ісцін падобнага кшталту.
Падобна да абмежавання ў ежы і сне, абмежаванне сябе ў прамове здаўна было дэвізам унутрана спелых людзей. Калі прамова заходзіла пра развіццё духоўных навыкаў, першае, што раілі зрабіць людзям, дык гэта навучыцца кантраляваць сваю мову і пазбягаць пустых і непатрэбных гутарак. Бо мова якая відавочна перавышае па сваіх памерах як большы за розум, так і сэрца таго, хто нідзе і ніколі не ўмее маўчаць і ўвесь час балбоча глупствы, на-
16 Гэта ж фраза можа быць перакладзена і наступным чынам: «Калі слова тваё гэта (толькі) срэбра, то тваё маўчанне гэта золата, бо маўчанне такіх, як ты, каштоўнейшае за размовы».
пэўна будзе прычынай страт і нягод свайго гаспадара як у жыцці зямным, так і ў жыцці вечным.
Яшчэ больш цяжкі і горкі лёс чакае таго, хто кажа пра тое, чаго ён не робіць, і хай гэта стане для нас урокам. Вось чаму Найправеднейшы з людзей Пасланец Божы вучыў, што адным з найкарацейшых шляхоў, што вядуць у рай, ёсць уменне кантраляваць свой язык і свае геніталіі.
У залежнасці ад таго, наколькі чалавек унікае шматслоўя, захаплення ўласнай прамовай і наколькі ён дазваляе іншым казаць у сваёй прысутнасці, а сам маўчыць, ён будзе набліжацца да Стваральніка і Яго стварэнняў і ўсюды сустракаць любоў да сябе. У адваротным выпадку ён ні ва Усявышняга, ні ў людзей ніколі не знойдзе таго, пра што марыў.
Абяцанне
Лепш адзін раз выканаць дадзенае табой слова, чым тысячу разоў абяцаць.
Уменне трымаць слова ўласціва толькі таму, хто з’яўляецца сапраўдным чалавекам і мае ўяўленне пра чалавечыя вартасці.
Мала што можа вырасці там, дзе няма трываласці, і мала што добрага можа прынесці той, хто паўсюдна бадзяецца без якога-небудзь занятку.
Педантычнасць чалавека ў выкананні дадзенага ім слова прыкмета веры, а нявернасць слову сведчанне заганнасці і прыхаванай бязбожнасці.
Адна частка людзей на працягу ўсяго свайго жыцця імкнецца прытрымлівацца таго слова, якое яны далі Усявышняму ў сумленні сваім, а іншая частка людзей марнуе ўсё сваё жыццё, так і не ўспомніўшы пра сваё слова. У гэтым адрозненне праўдзівага верніка ад таго, хто толькі падаецца такім.
He кажы: «Ён абяцаў, але не зрабіў!» Думай пра тое, што абяцаў ты сам і не зрабіў! He вінаваць анікога, кажучы: «Ён не праявіў чалавечнасці!» Згадай пра тое, што страціў ты, не выявіўшы яе!
Стрыманасць
Як бы вас ні ўзносілі, помніце на зямлі спакайней.
Таму, хто ўпаў з самалёта, наканавана разбіцца, але з тым, хто цвёрда стаіць на зямлі, нічога не здарыцца.
Будзь справядлівы і сумленны, і тады гэтыя якасці стануць для цябе крыніцай разумнай думкі. Інакш адкрыюцца раны, якія будзе цяжка загаіць, і пераломы, з якімі будзе не так лёгка справіцца. I пасля таго, як гэта надарыцца, табе ўжо ніякая разважлівасць не дапаможа.
Добрае і тое, што яшчэ лепшае
Жыццё гэта даброта, падараваная нябёсамі. Яшчэ болып вялікай дабротай ёсць жыццё, калі не залежыш ні ад каго-небудзь і ні ад якіх-небудзь даўгоў.
Найшчаслівейшы чалавек той, грахі якога «жывуць» значна менш за грахі іншых людзей. А яшчэ больш шчасны той, каму заўсёды ўдаецца іх пазбягаць.
Есць чалавек, у руках якога час падобны да дрэва ў руках цесляра, і ёсць чалавек, які сам падобны да дрэва ў руках цесляра часу.
Ёсць нешта, што болып за ўсё прымнажае пакуты старых. Гэта думкі пра старасць...
Змагацца з цемрай дабро. Але яшчэ лепш запаліць хоць бы маленькую паходню, замест таго каб праклінаць цемру.
Малое, але пастаяннае дабро больш плённае за вялікае, але непастаяннае.
Адзін крок, зроблены ў імя прафілактыкі і аховы здароўя, у сто разоў важнейшы і карыснейшы за той, што мы робім ужо пасля з’яўлення хваробы.
Адна жывая авечка лепш за тысячу мёртвых.
Гонар і пачуццё ўласнай годнасці мусульманіна гэта вынік яго вернасці сцяжыне Прарока Мухамада...
Лепш верабей у руцэ, чым голуб у небе.
Дзеянні і ўчынкі
Рэлігійнасць чалавека выяўляецца ў тым, як ён паводзіць сябе з іншымі людзьмі і як дзейнічае ў сваіх свецкіх справах.
гЬ® »64
Усё, што ні робіць вернік, ён павінен рабіць з думкай пра тое, што зробленае ім будзе прадстаўлена на скрупулёзны суд Усявышняга.
4^ <*64
Дождж паяўляецца з аблокаў, а дабрадзейства з сэрцаў, якія не забываюць пра Усявышняга.
47> «*64
Усё можна ўзяць пад кантроль, але вось характар...
«64
Калі чалавек ва ўзросце ўсё яшчэ корміцца грудным малаком маці, то гэта ганебна. Але калі ён гэта ўсё-ткі робіць, то адвучыць яго будзе вельмі цяжка.
4^® <*64
Страшны гнеў таго, хто ніколі яго не выяўляе...
4^* »64
Цень крывой палкі не можа быць роўным... I не могуць быць роўнымі і правільнымі ўчынкі таго, хто не змог устанавіць у сабе духоўны баланс.
»64
Калі ў сваім стаўленні да цябе людзі арыентуюцца на твае ўчынкі, то не мае сэнсу чакаць, што стаўленне да цябе зменіцца перш, чым ты зменіш свае паводзіны.
47> <*64
Няма нічога, што было б саладзейшым за здароўе, горшым за залежнасць ад іншых людзей і цяжэйшым за вернасць запаведзям Усявышняга, калі ўмовы гэтаму не спрыяюць.
Слова, якое не падмацоўваецца справай, веданне закона Божага, якое не падмацоўваецца богабаязнасцю, веды, што не прыводзяць да святасці і аскетызму, сяброўства без вернасці і жыццё без здароўя усё падобнае да міражу ў пустэльні.
Жыццё ў чыляхане17 ўмацоўвае сілу волі. У чыляхане асоба знаходзіць саму сябе. У гэтым месцы галоўнае адасобленасць ад свецкага жыцця з усімі яго зямнымі клопатамі. А гэта, у сваю чаргу, патрабуе як высокай ступені ўнутранай сталасці, так і надзвычайнай знешняй развітасці. Але па-сапраўднаму дасканалы чалавек фарміруецца менавіта ў грамадстве, а не ў чыляхане. Толькі ў грамадстве, сярод людзей можна па-сапраўднаму разабрацца і зразумець, што ўяўляюць з сябе чалавечыя стасункі...
гЬ® *64
Будзьце адзінымі, як закаханыя, але ў працы і справах будзьце, як чужынцы!
He марнуй час на спробы распавесці пра сябе. Хай гэта за цябе робяць твае ўчынкі!..
Адзінства высокіх пачуццяў
'Т’ ыя, хто адкрыта ідзе супраць паняццяў гонару і годА насці, гэта нягоднікі. А тыя, хто робіць гэта ўпотай, — невукі, якія не паважаюць Алаха і не ведаюць свайго месца. Людзі, якія не ведаюць паняцця гонару, не могуць быць патрыётамі і не могуць любіць свой народ.
17 Чыляхана адмысловае месца ў суфійскім прыстанку, куды суфіі аддаляліся ў пустэльніцтва, што звычайна доўжылася сорак дзён.
Дабро і ўсведамленне дабра
Незлічоныя даброты дараваў людзям Усявышні. I адна з самых вялікіх гэтых даброт ёсць іх усведамленне.
Здароўе гэта ядваб і аксаміт, у якіх купаецца здаровы чалавек, але ведае пра гэта толькі хворы...
Найвялікшай з даброт Усявышняга ёсць вера. А падзяка за гэтую даброту выяўляецца ў тым, каб не ісці супраць Яго волі.
Уменне карыстацца дабротаю ў адпаведнасці з яе сутнасцю гэта выказванне падзякі за гэтую даброту.
Той факт, што, як правіла, невук жыве ў гэтым свеце багата і шчасліва, а носьбіты мудрасці і ведаў вядуць вартае жалю існаванне, сведчыць пра тое, што ў гэтым свеце даброты раздаюцца не па годнасці, а па іншай задуме.
Важна ведаць не цану рэчы, а яе вартасць.
Даброты і міласці Алаха адпавядаюць Яго велічы, а Яго жаданне пачуць ад вас падзяку адпавядае тым дабротам, якімі Ён вас абсыпае.
Дабро, якое прымушае чалавека забыць пра свайго Уладара, найвялікшае з няшчасцяў...
Чалавек, які ахвяруе сабою
Кожны чалавек прысвячае сябе той справе і ў такой ступені, якія адпавядаюць яго ўзроўню ўнутранага развіцця. I той, хто думае толькі пра сябе, альбо наогул не чалавек, альбо істота з вельмі значнымі недахопамі. Шлях, што вядзе да сапраўднай чалавечнасці, праходзіць праз уменне свядома прынесці сябе ў ахвяру дзеля іншых.
Чалавек павінен быць абвінаваўцам, калі гаворка ідзе пра яго ўласныя заганы і памылкі, і адвакатам, калі гаворка ідзе пра недахопы іншых людзей.
Спелы чалавек і сапраўдны сябар той, хто нават на выхадзе з пекла і пры ўваходзе ў рай саступае табе дарогу.
Якімі б складанымі ні былі ўмовы, сапраўдны чалавек той, хто, доячы сваю карову, напаўняе не толькі сваё вядро...
Ты зрабі сваю справу, кінь збожжа ў зямлю, а хто збярэ ўраджай гэта ўжо неістотна!
Адзінства Усявышняга і любоў да Яго
Калі чалавек умее агучыць тое, што прамільгнула ў вас у сэрцы, то зважайце не на таго, хто гэта ўмее, а на Таго, хто дараваў яму гэтую здольнасць і ўклаў у яго вусны таямніцу вашага сэрца. Такога кшталту падыход будзе больш правільны і бяспечны.
Той, хто просіць жаданае ў Алаха, а не ў каго-небудзь іншага, ніколі не будзе пакінуты.
Абапрыся на Алаха, і ты будзеш жыць вечна. I нават калі ты памрэш, ты ўсё роўна будзеш лічыцца жывым.
Дасканалая тая любоў да Усявышняга, якая акружана трымценнем і страхам перад Ім.
О, наколькі вялікая даброта любові да Усявышняга, якой Ён нас узнагародзіў!..
Мы досыць часта сутыкаліся з выпадкамі, калі праз пэўны час пасля таго, як было сказана: «Гэтыя чыннікі дапамогуць нам дасягнуць мэты», гэтыя самыя чыннікі літаральна развальваліся ў нас на вачах. Нам варта не спадзявацца на нейкія «чыннікі», а, набраўшыся цярпення, з аднаго боку, прытрымлівацца запаведзяў поспеху, а з іншага зрабіўшы ўсё, што ад нас залежыць, абапірацца на Алаха.
Нават калі ты і пальцам не кранеш чалавека, які заслугоўвае пакарання, калі наступіць яго гадзіна, адплата сама знойдзе яго.
Паходня барзаха
Начны дадатковы намаз — тахаджуд — падобны да паходні ў руках чалавека, які асвятляе начную цемру.
I кожны з пяці намазаў асвятляе адзін з цёмных бакоў чалавека і азарае сваім святлом вызначаны адрэзак часу. Без намазу чалавек не зможа цвёрда кіравацца курсам, які ўказвае вера, і не зможа выстаяць на шляху праўдзівым. Блаславёны Гаспадар наш, Прарок, у абавязковым парадку
выконваў гэты намаз, і нават калі яму не ўдавалася выканаць яго ўначы, ён рабіў гэта на наступны дзень. Думаецца, што так ён жадаў навучыць нас весці паўнакроўнае жыццё, без прагалаў і прабелаў...
Унутраны свет
Кожная думка, што пранікае ў нашу душу і пускае там карані, раней ці пазней прынясе свой плён. Гэта могуць быць і плады райскага дрэва Туба, а могуць быць і плады пякельнага дрэва Закум18... Сэрца чалавека, напоўненае пачаткамі дабра, прыгажосці, усёдаравання і добрацярпімасці, заўсёды нагадвае райскія сады. I нельга ўявіць сабе, што такі чалавек можа раптам нешта скрасці альбо кагосьці абрабаваць, здзейсніць чужаложства альбо забойства, пачаць ужываць алкаголь альбо наркотыкі, стаць напышлівым альбо агулам крытыкаваць усё і ўсіх. Здзяйсненне ўсіх гэтых непрыстойных дзеянняў найперш патрабуе наяўнасці пэўнага кшталту думак і задум.
Дзеянні чалавека, розум якога перапоўнены заганнымі думкамі і ліхімі намерамі, ёсць адлюстраваннем яго ўнутранага свету. Вось чаму пакуль чалавек не зможа навесці парадак у сваім унутраным свеце і ўстаць на шлях праўдзівы, ён не зможа знайсці прыгажосць у сваіх дзеяннях, a калі і зможа ці толькі навучыцца выглядаць такім, то гэта не будзе цягнуцца доўга.
Імкненне да дабра
Д дным з найважнейшых шляхоў, якія вядуць да заваявання чалавечых сэрцаў, ёсць пастаяннае імкненне
18 Туба расце ў раі, а Закум у пекле. Яны створаны адпаведна з дабрадзействаў і ліхадзействаў людзей, а іх плады асноўная ежа насельнікаў раю і пекла.
служыць дзеля дабра для гэтых людзей і ўменне імгненна карыстацца магчымасцю зрабіць ім дабро. Як было б выдатна, калі б можна было наладзіць свае сэрцы на нястомную любоў да людзей і жаданне рабіць ім дабро.
Сябар і таварыскасць
Чалавек, які ўмее паважаць сваіх сяброў, гэта чалавек, якога ёсць каму абараніць і якому ёсць на каго абаперціся.
Верныя сябры неабходныя чалавеку, па меншай меры, у такой жа ступені, як неабходна яму ўсё астатняе, без чаго ён не змог бы выжыць. Чалавек, які знаходзіцца ў супакоі і бяспецы ў дачыненні да сваіх сяброў, дасягнуў добрапарадку і ў шмат якіх іншых сферах жыцця.
Разумны чалавек гэта чалавек, які ўмее хутка аднавіць раптам сапсаваныя стасункі са сваім асяроддзем і выратаваць сваё сяброўства. А разумнейшы за яго той, хто ніколі не ўступае ў супярэчнасць са сваімі сябрамі.
*64
Падобна, як у чалавека бываюць таемныя ворагі, у яго могуць быць і таемныя сябры. Таемны сябар палічыць зневажальным распавядаць пра сябе, пра сваё сяброўскае стаўленне. У такім разе, падобна, як мы імкнёмся лепей пазнаць нашых ворагаў, мы не павінны грэбаваць пошукам сяброў. Бо сябры, якія з’яўляюцца без адмысловых старанняў і пошукаў, нярэдка падманваюць нашы надзеі.
Любоў і згода паміж сябрамі залежаць ад іх умення праяўляць у дачыненні адзін да аднаго разуменне, самаахвяраванне ў сумесных прымальных і дазволеных верай справах. Сяброўства паміж людзьмі, якія не ўмеюць у сваіх намерах і дзеяннях аддаць перавагу цікавасцям таварыша, бывае кароткачасовым.
Вернасць чалавека да сваіх сяброў вымяраецца ступенню яго суперажывання і спачування сваім сябрам. Чалавек, які не плача, калі плачуць яго сябры, і не радуецца, калі яны радуюцца, не можа лічыцца верным сябрам.
4^® ЧзЧ
Сапраўднае сяброўства і братэрства выяўляецца ў дні выпрабаванняў, калі працягваць нармальныя стасункі невыгодна альбо небяспечна. I чалавек, які не ўмее падзяляць са сваімі сябрамі іх цяжкія дні, не мае да сяброўства ніякага дачынення.
Сапраўдны сябар той, хто ўмее своечасова спыніць свайго таварыша і не даць яму здзейсніць фатальную памылку, а не той, хто ва ўсім патурае яму...
<^®
Мала бывае сяброў у тых, хто часта спрачаецца і канфліктуе са сваім асяроддзем. I калі чалавек хоча, каб у яго было як мага болып верных сяброў, ён павінен унікаць непатрэбных спрэчак з імі.
Ä®
Паважай сябе, і тады іншыя будуць паважаць цябе!
Сяброўства патрабуе шчырасці. I заўсёды падманваліся тыя, хто думаў, што зможа набыць яго з дапамогай крывадушнасці і хлусні. I калі вакол іх і збярэцца некалькі наіўных людзей, ашуканых ліслівасцю і падхалімствам, то нельга нават дапусціць, што такое «сяброўства» можа стаць даўгавечным.
«Каштоўныя» людзі
Побач з «таннымі» людзьмі, якіх можна купіць за непараўнальна малую цану, сярод людзей ёсць і такія, якіх не купіш і за мяхі золата і дыяментаў. I менавіта гэтым людзям народы абавязаныя сваім узвышэннем. Падобныя да хмараў, перапоўненых дажджавой вадой, «каштоўныя» людзі заўсёды ўзбагачаныя высокімі ідэаламі і высакароднымі якасцямі. Незалежна ад таго, знакамітыя яны ці не, усюды, куды б ні ступіла іх нага, наступае вясна...
«Я паміраю і атрымаю вечнае жыццё, а ваша жыццё скончыцца з прыходам смерці», казаў Амар Мухтар19 італьянцам, калі яны вялі яго на эшафот. Мусульманін «прадае» сваё жыццё вельмі дорага. Ён аддае жыццё тленнае, а наўзамен набывае вечнасць. А здароўе, якое злучае нас з зямным жыццём, падобна да пялёсткаў ружы, што прывабліваюць усіх сваёй прыгажосцю і духмянасцю, але варта ім засохнуць, як на іх ужо ніхто не звяртае ніякай увагі.
19 Амар аль Мухтар (каля 1862 16.09.1931) нацыянальны герой лівійскага народа кіраўнік узброенай барацьбы плямёнаў Кірэнаікі супраць італа фашысцкіх захопнікаў у 1923-31 гг 11 верасня 1931 г. быў паранены узяты ў палон а затым пакараны
Найкаштоўнейшы капітал
Маральнасць і сумленне, выхаванне і карэктнасць падобныя да дыяментаў, якія аднолькава дорага каштуюць у любой краіне і на вартасць якіх не ўплывае становішча на рынку. I той, хто набудзе гэтыя «дыяменты», прыпадабніцца да купцоў, якія заслужылі настолькі высокі давер, што, нават не маючы і гроша за душой, маюць магчымасць вольна прадаваць і купляць.
Непазбежнасць смерці
Рытмы сэрца гэта гукі лебядзінай песні, якую пачынае кожная істота, варта ёй толькі з’явіцца на гэты свет.
Амаль кожны чалавек ведае, што канец Свету блізкі. Але колькі ўсяго ёсць людзей, якія разумеюць, што кожны дзень іграецца чарговы акт з гэтага апошняга і страшнага спектакля?..
Калі б маладыя людзі маглі загадзя ведаць, як хутка яны страцяць «у цане» з прыходам старасці, яны, напэўна, прыклалі б усе свае намаганні да таго, каб знайсці шляхі, што вядуць да вечнай маладосці і вечнай прыгажосці...
Як шмат рэчаў, якія чалавек лічыць каштоўнымі, а яны сыходзяць з гэтага свету разам з наступленнем яго смерці. Але карысныя дзеянні яго і добрыя намеры застануцца паза дасяжнасцю смерці і будуць жыць вечна.
Плакаць і смяяцца
Плач гэта спроба адчувальных душ знайсці заспакаенне і пагасіць слязамі агонь, які ахапіў сумленне. Але, як гэта ні сумна, большасць людзей смяюцца тады, калі ім трэба было б плакаць, і плачуць калі ім варта было б смяяцца...
Варта духу загарэцца, як сумленне пачынае курчыцца ў пакутах, і тады на вачах з’яўляюцца слёзы. Яны прыходзяць на дапамогу духу, каб пагасіць полымя, якое ахапіла яго. Вось адкуль тая сэнсавая нітачка, якая злучае слова «чашм» вока, са словам «чашма» крыніца вады...
Дух, які не можа па меры свайго набліжэння да старасці раскрыцца ў думцы аб служэнні Усявышняму, непазбежна прайграе там, дзе мог бы выйграць. I калі б ён мог гэта зразумець, яго галашэнне абавязкова змяніла б смех, а ўласнае раскаянне разбіла б яго сэрца...
Пра страх і надзею
Страх перад людзьмі паралізуе волю чалавека. А вера ў іх нярэдка прыводзіць да крушэння надзей. Адзіным спосабам пераадолення боязі перад кім-небудзь ёсць страх перад Тым адзіным, каго сапраўды варта баяцца. I адзіным спосабам, які дапамог бы пазбегнуць крушэння надзей, ёсць спадзяванне на Таго адзінага, хто заўсёды здольны выканаць дадзенае Ім слова.
Дні чалавечага жыцця
Мы верым у тое, што дні, якія складаюць жыццё кожнага чалавека, можна падзяліць на дзве катэгорыі гэта дні, якія належаць яму, і дні, якія ён прысвяціў будучым пакаленням... I нават калі першыя з іх служаць для нас крыніцай няшчасця і смутку, то ў другіх заключаецца наша надзея на літасць і спрыянне Таго, чыя міласць не мае межаў.
Жыццё, поўнае раскошы
Доўгажыхарамі з’яўляюцца не тыя людзі, якія жывуць даўжэй за іншых, а тыя, хто ўмеюць выбраць са свайго жыцця як мага больш карысці і даброт. Таму мы нярэдка можам сутыкнуцца як з тымі, хто, пражыўшы больш за сто гадоў, не паспеў зрабіць нічога карыснага і важнага, так і з тымі, хто, ледзь уступіўшы ў сваё пятнаццацігоддзе, дасягнуў такіх вышынь духоўнага развіцця, на што іншым запатрабаваліся б тысячагоддзі.
Сапраўднае жыццё
Жыццё гэта радасць і завязі надзеі ў дзяцінстве, духоўнае напружанне і дух змагання ў юнацтве і жа-
данне як мага хутчэй сустрэцца са сваімі сябрамі ў старасці. Як сумна, што вочы, якія адмаўлялі Бога, бачылі ў ім то камедыю, то трагедыю і забілі ў чалавеку натхненне і падзяку Усявышняму!..
Адзінота
Пачуццё адзіноты гэта незагойная рана ў душы тых вартых жалю і бязладных людзей, якія не зарыентаваліся на вечнасць і не змаглі прыйсці да думкі аб бясконцасці. I мабыць, аж да таго моманту, калі іх пачуцці акрыляц-
ца верай, а душы ўбачаць праўдзівае аблічча быцця, такім людзям не ўдасца вызваліцца са змрочнай атмасферы песімізму, упісацца ў быццё і набыць пачуццё любові і братэрства да ўсяго існага.
Пытанне глыбіні
Пачуцці чалавека развіваюцца прама прапарцыянальна таму, якое жыццё ён вядзе, як моцна і як шмат ён пакутуе. У тых людзей, якія заўсёды нібы знаходзіліся па-за жыццём і не пакутавалі ні розумам, ні сэрцам, свет пачуццяў не можа развіцца гэтак жа добра, як астатнія аспекты іх быцця. I такім людзям ніколі не ўдасца стаць часткай навакольнага свету.
Ліха
Нават калі ніхто і ніколі не паспрабуе спыніць тых, хто пастаянна робіць ліхія ўчынкі, раней ці пазней само створанае імі ліха спыніць іх. Бо шлях, якім кіруюцца нікчэмныя справы чалавечыя, так ці інакш прывядзе іх у нішто.
Ліха, што насцігае нас, якім бы бесперапынным ні падавалася, часовае. Прыйдзе і яго час, і яно, як і ўсё астатняе, сыдзе ў нікуды. Шкада толькі, што часам, пакідаючы нас, яно зносіць з сабою і нашы чалавечыя каштоўнасці.
Некаторыя заганныя бакі чалавечага сэрца
Па-сапраўднаму рэлігійны той, хто вылучаецца высокай маральнасцю. У яго служэнні Усявышняму няма і каліўца крывадушнасці, яго свецкія справы адрознівае сумленнасць, а сэрца не ведае ліхога намеру і хлусні. Крывадушнасць адлучае чалавека ад Стваральніка, а хлусня адлучае яго як ад Стваральніка, так і ад Яго стварэнняў... Ліхі намер наклікае на сябе нянавісць, а двудушнасць наклікае на сябе праклён.
Сквапнасць
Сквапнасць гэта тая пастка, патрапіўшы ў якую, леў становіцца мышшу...
Сквапнасць гэта тая пачвара, якая можа зваліць нават самых мужных і высакародных людзей.
Той, у кім няма сквапнасці, сам з часам стане прадметам усеагульнай сквапнасці любові.
Рэўнасць раўнівых і сквапнасць хціўцаў гэта іх пекла, якое займела цела і кроў.
Сквапнасць гэта тое ж ярмо, якое носяць на сваёй шыі рабы, палонныя і зняволеныя.
Нястача гэта чарвяк, які падточвае ў чалавеку пачуццё сораму... і асабліва, калі побач з ім прысутнічае сквапнасць!..
Чалавек гіне ў абдымках таго, што з’яўляецца прадметам яго жарсці.
Аблуда
Уякія толькі нязведаныя прасторы мы ні накіроўвалі нашы караблі дзеля чарговай вабнай ілюзіі. Аднак нам так і не ўдалося ні знайсці Лэйлы20, дзеля якой мы пакінулі нашы агмені, ні вярнуцца да родных берагоў...
20 Лэйла гераіня папулярнай арабскай сярэднявечнай легенды аб разлучаных закаханых.
Калі грамадства аддаляецца ад сваіх каранёў, яно пачынае глядзець на рэчы па-іншаму, і ўся яго іерархія каштоўнасцей руйнуецца. У такім грамадстве джыхад пачынаюць называць разбоем, а несправядлівасць справядлівасцю. Людзі пачынаюць закідваць праклёнамі ўласнае мінулае. Выродства займае месца прыгажосці. Сумленнасць становіцца аб’ектам насмешак, а бессаромнасць зрывае апладысменты. Цнота выступае ў выяве абліччы пачвары, а распуснасць лічыцца натуральнай з’явай. Вернасць нацыі і сваёй гісторыі ачарняецца, а забыццё каранёў і тыя, хто ім здрадзіў, узносяцца да нябёсаў!..
Слабасць да жанчын і жаданне пастаянна быць сярод іх сімптом сапсаванага характару альбо прыкмета жаноцкасці мужчыны.
Невуцтва
Невуцтва падобна да чорнага вэлюму, які хавае праўдзівае аблічча існага. Няшчасныя, якім не ўдаецца сарваць гэты вэлюм, ніколі не змогуць паглыбіцца ў сутнасць высокіх ісцін, якімі так перапоўнена светабудова. Найвялікшае з невуцтваў гэта няведанне Алаха. А калі нараўне з гэтым няведаннем у чалавеку прысутнічае яшчэ і эгацэнтрызм, то такі страшны хаўрус спараджае вар’яцтва, якое ўжо нічым не вылечыць.
Праўдзівае аблічча зямнога жыцця
Некаторым людзям падаецца, што зямное жыццё гэта толькі трошкі грошай і трошкі здароўя. Такое меркаванне хоць і можа лічыцца правільным для тых, хто вызнае матэрыялізм і бачыць у зямным толькі тое, што пра
яго ведаюць, аднак для тых, каму адкрыўся шлях Ісціны і хто пачаў жыць у духоўным вымярэнні, такі погляд на рэчы падманны.
У наш час тыя, хто хоча разбурыць жыццё і парадак на Зямлі, выглядаюць больш магутнымі і шматлікімі ў параўнанні з тымі, хто хоча гэта захаваць. Нельга і ўявіць сабе, што ў такой сітуацыі нехта змог бы дамагчыся сур’ёзных станоўчых змен без наяўнасці духоўнай сілы, якая магла б дабратворна падзейнічаць на баланс сіл.
Грэшныя душы
Чалавек нярэдка глядзіць на людзей праз «лінзу» ўласнага сэрца. I калі яго сэрца ахутана смугой уласных грахоў, то ён будзе глядзець на ўсё скрозь гэтую смугу і бачыць усё ў скажоным свеце. Рашэнні, якія ён будзе прымаць паводле ўбачанага, нярэдка будуць цёмнымі і бязлітаснымі. Праўду кажучы, эгаіст, які сарваўся ў такую прорву, лічыць усіх загінуўшымі, але насамрэч загінуў ён сам, толькі ён гэтага не ведае.
«Нованароджаныя»
Спрыянне, якое да нас выяўляюць тыя, хто вышэйшы за нас, мы павінны лічыць вынікам нашай патрэбы ў ім і адначасова прыкметай іх велічы. Затым, разумеючы, што, выявіўшы належную павагу да гэтых людзей, мы такім чынам будзем мець болып працяглае спрыянне з іх боку, мы павінны імкнуцца пазбягаць праяў фамільярнасці са свайго боку, каб не ўпасці так нізка, як падаюць нахабнікі і грубіяны. О, як няшчасныя тыя неразумныя «немаўляты», якія злоўжываюць праяўленым да іх спрыяннем!..
Частка трэцяя
ПРА МАРАЛЬНАЕ I ГРАМАДСКАЕ
Нацыя
Чалавек, які цвёрда жадае стаць адным з краевугольных камянёў сваёй нацыі калі ён сапраўды шчыры ў сваіх намерах, можа дазволіць сабе забыць пра свае асабістыя інтарэсы, але не мае права ні на хвіліну забываць нават пра самыя малаважныя дробязі, якія хоць неяк датычацца нацыянальных інтарэсаў.
Самай спелай можа лічыцца толькі тая нацыя, прадстаўнікі якой адзіным парывам сумесна абдумваюць усе праблемы і аддаюць перавагу меркаванню болыпасці. Натуральна, што гэтыя людзі павінны быць выхаваныя ў адной рэлігійнай і моўнай традыцыі і валодаць адной агульнай гістарычнай свядомасцю.
Больш за ўсё нас павінна радаваць крытыка, што ідзе з вуснаў тых, каго мы любім і ў любові якіх упэўненыя. У адваротным выпадку мы не толькі страцім шматлікіх нашых сяброў праз некаторыя са сваіх недахопаў, але і пазбавімся магчымасці выправіць шматлікія свае недахопы.
Адным з найстрашнейшых нашых недахопаў, якія як нацыю пазбаўляюць нас сілы, ёсць наша наіўнасць і даверлівасць у дачыненні да каварных ворагаў, якія хаваюць сваю варожасць пад маскай прыязнасці. Але ж чалавеку не варта верыць кожнаму абяцанню і давяраць кожнаму правадыру.
Калі ў нейкім народзе хітрасць і падман лічацца прыкметамі розуму, то гэты народ можна лічыць безнадзейна хворым. I калі такі арганізм пачынае выяўляць нейкія добрыя прыкметы, то варта памятаць, што да выпраўлення яны маюць такое ж дачыненне, якое пухліны на хворым целе маюць да яго аздараўлення.
Калі ўсе прадстаўнікі адной нацыі выяўляюць адзін да аднаго цёплыя і высакародныя пачуцці, якія існуюць паміж сваякамі, то дзякуючы гэтай нябачнай, але моцнай сувязі паміж імі лёс абавязкова палегчыць шляхі гэтай нацыі да вяршынь. Але калі ўсё ідзе прама процілеглым чынам, калі гэтыя людзі не любяць адзін аднаго, варагуюць адзін з адным і не давяраюць адзін аднаму, то такая нацыя не можа лічыцца нацыяй, і ў яе няма будучыні.
Малады чалавек
Малады чалавек гэта парастак вялікай сілы і розуму.
Калі яго правільна выхаваць і накіраваць усе яго здольнасці ў пазітыўны бок, то, як Геракл, ён сам стане выпрабаваннем для ўсіх выпрабаванняў і ператворыцца ў сілу, якая разбурыць цямрэчу і ўсталюе парадак ва ўсім свеце.
Грамадства падобнае да крыштальнай вазы, а моладзь падобная да вады. I гэтая вада прымае тую форму і той колер, якія надае ёй гэтая крыштальная ваза. I было б нядрэнна, калі б некаторыя «змагары за парадак» прыгледзеліся б да сябе, перш чым заклікаць да парадку моладзь.
Жаданні і капрызы чалавека падобныя да прысмакаў, а высакародныя вартасці падобныя да кіслай альбо салёнай ежы. I ці варта пытаць, што з гэтага ўпадабае малады чалавек, калі дазволіць яму самому выбіраць тое, што яму будзе смакаваць?.. Бо мы абавязаныя выхаваць яго так, каб ён быў прывязаны да ўсяго высакароднага і адчуваў варожасць да ўсяго амаральнага і нізкага.
/Ь® *64
Аж да таго моманту, калі запатрабаванне маладога чалавека ў добрым і паўнавартасным выхаванні будзе задаволенае, ён будзе працягваць заставацца начным матыльком, які любіць цьмянае святло свайго асяроддзя, сваіх капрызаў і задавальненняў, і будзе трымацца як мага далей ад ведаў, празорлівасці і логікі. Добрае выхаванне, якое, аб’яднаўшы маладога чалавека з мінулым яго нацыі, падрыхтуе яго да будучыні, зможа зрабіць з яго ўвасабленне праведнасці і справядлівасці заўтрашняга дня.
*64
Узлёты і падзенні нацыі залежаць ад таго духу і свядомасці, якімі поўняцца сэрцы моладзі, ад таго, якое выхаванне і адукацыю яна атрымала. I калі нацыі, якія могуць пахваліцца добра падрыхтаванай моладдзю, гарантуюць сабе тым самым узвышэнне, нацыі, якія не надаюць ён належнай увагі, такім чынам асуджаюць сябе на непазбежны заняпад.
*64
Калі вы жадаеце прадказаць будучыню якой-небудзь нацыі, то вам досыць прыгледзецца да таго, як выхавана яе моладзь, і ваша прадбачанне будзе абсалютна даклад-
ным.
Маладосць
Велікадушнае і ўважлівае стаўленне да прадстаўнікоў маладога пакалення гэта важны і сур’ёзны крок у служэнні ўласнай краіне і нацыі. Але ў той час, калі гэтая мяккасць, звернутая да сэрцаў і душ маладых людзей, прыносіць карысць, яна ж можа і нашкодзіць, калі ў такой жа ступені патурае іх цялесным жаданням і капрызам, і можа зрабіць з іх сапраўдных звяроў.
Кожная нацыя, якая не абыходзіла ўвагай маладое пакаленне, абавязкова ўзвышалася, а тыя, хто пакідаў яго на літасць юнацкім капрызам, вельмі дорага расплачваліся за гэта. I калі сёння ўсё вакол нас прасякнута духам здрады, а моладзь з кожным днём становіцца ўсё больш непаслухмянай і лютай, то гэта толькі вынік нашых недаглядаў. У той час як нашы галовы былі павернуты да нябёсаў і далёкіх гарызонтаў, мы не заўважылі ля сваіх ног тых змей і скарпіёнаў, якія здолелі дабрацца да нашых спальняў, і тым самым уласнымі рукамі падрыхтавалі той жах, у якім цяпер знаходзімся...
Шлюб і сям’я
Шлюб бяруць не для атрымання задавальнення і асалоды. Жэняцца ў імя стварэння сям’і і ўмацавання будучыні нацыі, а таксама для таго, каб унесці парадак у сваё асабістае жыццё, спыніць разбэрсанасць у думках і ўзяць пад кантроль свае пачуцці. У працэсе стварэння сям’і задавальненні служаць толькі свайго кшталту стымулам і невялікай узнагародай за тое, што чалавек узяў на сябе такую адказнасць.
Людзі, якія хочуць стварыць сям’ю, найперш павінны зважаць не на знешні выгляд, прыгажосць альбо матэрыяльную забяспечанасць. Яны ў большай меры павінны думаць аб прыгажосці духоўнай, аб маральнасці і цноце, высакароднасці і ўзвышанасці характару.
Калі чалавек стварыў сваю сям’ю спехам, не абдумаўшы загадзя ўсе «за» і «супраць», то пасля таго як справа дайшла да разводу, верагодней за ўсё, ніякія, нават самыя мудрыя, крытэрыі не змогуць яму дапамагчы. Бо справа не ў тым, каб выратаваць сямейнае гняздо ад «пажару» з мінімальнымі стратамі, а ў тым, каб наогул нават блізка не падпускаць да свайго дома ўсё тое, што пасля можа стаць прычынай яго разбурэння.
Нельга даваць згоду на шлюб вашай сястры альбо дачкі з тым, каго вы не ведаеце, і нельга прасіць рукі той, якая вам недастаткова добра вядомая. У адваротным выпадку шлюбная дамова, заснаваная на такой хісткай аснове, альбо завершыцца разводам, які Алаху зусім не даспадобы, альбо стане прычынай шматлікіх пакут, якія будуць доўжыцца ўсё жыццё.
Ёсць такія дамы прыстанкі хараства, якія першапачаткова былі заснаваныя на праведнасці, здаровым розуме і разважлівасці; на працягу ўсяго жыцця яны працавалі, як школа, а яе вучні станавіліся гарантамі велічы нацыі.
Сем’і і саюзы, створаныя без адмысловых роздумаў і добрага знаёмства адно з адным, практычна заўсёды завяршаліся тым, што адзін з бакоў апынаўся на вуліцы.
Дзеці рабіліся чарговымі насельнікамі сірочых прытулкаў, а сэрцы цэлых сем’яў разрываліся ад чарговых злачынстваў.
Для нацыі і грамадства шлюб мае значна большае значэнне, чым асабіста для таго, хто яго заключае. 3 гэтага пункту погляду не толькі няўдалы шлюб, але і бясшлюбнасць гэта сапраўднае бедства, якое губіць нацыю і ганьбіць маладых людзей.
Дом, які першапачаткова быў пабудаваны на трывалым падмурку і ў якім пануе матэрыяльнае і духоўнае шчасце, з’яўляецца найтрывалейшай асновай нацыі і той школай, якая можа выхаваць справядлівых і годных грамадзян. Нацыі, якія здолелі ператварыць свае сем’і ў жыватворныя агмені ведаў, а школы у такія ж цёплыя агмені любові, як іх сем’і, здзейснілі тым самым найвялікшую з рэформаў у гісторыі чалавецтва і гарантавалі шчасце і супакой будучым пакаленням.
Народ складаецца з асобных сем’яў. Таму, калі ў асобных сем’ях пануе супакой, то і сама нацыя знаходзіцца ў міры і дастатку. Як было б выдатна, калі б тыя, хто працуе ў імя духоўнага і матэрыяльнага аздараўлення нацыі, пачыналі сваю дзейнасць з працы з асобнымі сем’ямі!..
Аб доме мяркуюць па тых, хто ў ім жыве. Яго насельнікі могуць лічыцца шчаслівымі ў залежнасці ад таго, наколькі чалавечныя іх узаемаадносіны. I мы можам лічыць, што калі чалавек сямейны, то ён жыве па-чалавечы, а дом яго адзінка нацыі.
Дом гэта нацыя ў мініяцюры, а нацыя гэта адна вялікая сям’я. Чалавек, які дасягнуў поспеху ў кіраванні вялікай альбо малой сям’ёй і змог выхаваць у сваім доме сапраўдных людзей, калі пастараецца, то можа дасягнуць поспеху і ў яшчэ больш маштабнай дзейнасці.
Бязладдзе і бруд у доме адлюстроўвае бязладдзе ў розумах і душах яго насельнікаў, а бязладдзе і бруд на вуліцах і ў крамах гэта ўжо партрэт тых, хто тут кіруе.
Развод
Разводам завецца адрыў асобы ад абавязкаў шлюбнага жыцця і пераход у стан вызваленасці. I хоць часам развод і падаецца чымсьці заспакаяльным, ён у большасці выпадкаў прыносіць з сабою пакуты і страты.
3 пункту погляду закона Божага, развод гэта самае прыкрае з усяго таго, што дазволена рабіць. Але ў той жа час, якім бы развод ні быў прыкрым, ненатуральна пазбаўляць людзей такой магчымасці.
Абыякавасць да чыннікаў, якія непазбежна могуць прывесці да разводу, з’яўляецца вынікам няведання чалавечай прыроды і яе асаблівасцей. Думаць, што любы шлюб можа стаць удалым, было б гэтак жа наіўна, як думаць, быццам бы ўсе людзі абсалютна аднолькавыя.
Кожны развод, здзейснены з прычыны бязглуздых капрызаў, гэта горыч страты для таго, хто разводзіцца, несправядлівасць у дачыненні да таго, з кім развяліся, і такая
крыніца непакою для ўсёй сям’і, якая на ўсё жыццё застаецца незагойнай і крывацечнай ранай...
Калі лічыць развод свайго роду хірургічным умяшаннем, якое павінна ліквідаваць хваробу, то шлюб, які абапіраецца на логіку і разважнасць, звязаны трывалымі і непарушнымі ўмовамі, ёсць не што іншае, як выконванне гігіены, якая гарантуе нам наша здароўе. Таму перш чым, скасаваўшы шлюб, загубіць сям’ю альбо паквапіцца на душу, забараніўшы яго скасаванне, трэба ўсталяваць у шлюбе гармонію і арганічнасць узаемаадносін і ніколі не парушаць умовы захавання гэтай гармоніі.
Бацькі
Маці і бацька гэта дзве найсвяцейшыя для нас істоты, да якіх чалавек павінен выяўляць найбольшую павагу. Той, хто выяўляе да іх непачцівасць, адпрэчвае волю Усявышняга. I той, хто дрэнна з імі сябе паводзіць, раней ці пазней будзе пакараны за гэта.
Са дня свайго з’яўлення маленькая чалавечая істота літаральна расце на плячах сваіх бацькоў і на працягу шматлікіх гадоў застаецца для іх вялікім і цяжкім грузам адказнасці. I ніхто з нас не ў стане змерыць ні ступень глыбіні той любові, якой бацькі атачаюць сваіх дзяцей, ні ўсе тыя выпрабаванні, з якімі яны сутыкаюцца. Таму павага да бацькоў гэта доўг сумлення і абавязак, якога ніхто не мае права ўнікаць.
Тыя, хто лічыць павагу да бацькоў залогам дасягнення спрыяння і літасці Усявышняга, належаць да самых шчаслівых людзей як у свеце зямным, так і ў жыцці будучым.
А тыя, хто грэбуе сваімі бацькамі і раздражняецца пры іх жыцці, гэта няшчасныя людзі, якія апынуцца ў гаротным становішчы.
Павага чалавека да свайго Стваральніка вымяраецца яго павагай да сваіх бацькоў. I той, хто іх не паважае, той не паважае Алаха, Велічнага і Усемагутнага. Як дзіўна, што ў нашы дні непавагу да бацькоў стала выяўляюць не толькі тыя, хто сапраўды не паважае Алаха, але і тыя, хто сцвярджае, што любіць Яго.
Чалавек павінен быць да канца пачцівым да сваіх бацькоў, а яны, у сваю чаргу, павінны надаваць яго духоўнаму здароўю па меншай меры такую ж увагу, якую яны надаюць яго фізічнаму здароўю, і як мага раней даручыць яго выхаванне самым лепшым настаўнікам і лекарам чалавечых душ. О, наколькі вялікае невуцтва бацькоў, якія грэбуюць духоўным здароўем свайго дзіцяці, і наколькі няшчаснае дзіцё, якое стала ахвярай гэтага невуцтва!..
4^®
Чалавек, які не лічыцца са сваімі бацькамі і груба да іх ставіцца, гэта толькі жахлівая пародыя на чалавека, а бацькі, якія не клапоцяцца пра духоўнае жыццё свайго дзіцяці, такія ж неміласэрныя пачвары. I асабліва тыя з іх, якія губяць сваё дзіця, калі той ужо займеў крылы і пачаў узлёт у нябёсы духоўнасці!..
4^®
Сям’я гэта асноватворны элемент грамадства. I здароўе ўсяго грамадства залежыць ад таго, наколькі здаровымі з’яўляюцца ўзаемаадносіны ў кожнай асобнай сям’і. I бессэнсоўна шукаць у грамадстве літасць і пачцівасць, страчаныя ў сям’і!..
Дзіця
Гэтак жа як існаванне і працяг роду расліны залежаць ад яго насення, існаванне чалавека і працяг яго роду залежаць ад дзіцяці. Нацыі, якія не надаюць дастатковай увагі сваім дзецям, асуджаныя на адставанне, а тыя, хто перадае іх у чужыя рукі і давярае чужым культурам, страціць іх назаўжды.
Пакаленні, якія праз трыццаць-сорак гадоў стануць самай актыўнай і плённай часткай нацыі, гэта цяперашнія дзеці. I тыя, хто сёння не надае ім дастатковай увагі і грэбуе імі, павінны ўсвядоміць, наколькі важным у жыцці нацыі элементам яны грэбуюць, і добра паразважаць над наступствамі.
За тое зло, якое мы бачым у цяперашнім пакаленні, за недахопы, якія назіраем у некаторых цяперашніх кіраўнікоў, і за тыя выпрабаванні, якія мы ўсе разам змушаныя пераносіць, адказваюць тыя, хто быў ля ўлады трыццаць гадоў таму. А ўсе тыя катастрофы альбо святы, недахопы ці вартасці, з якімі мы сутыкнёмся праз чвэрць стагоддзя, будуць плёнам працы тых, хто сёння займаецца выхаваннем і адукацыяй падрастаючага наступнага пакалення.
Кожная нацыя, якая хоча гарантаваць сабе добрую будучыню, не павінна марнаваць свае сродкі і энергію абы-як і абы-дзе, а звяртаць іх на дзяцей, каб тыя змаглі стаць вялікімі людзьмі. Шмат з таго, што ўкладваецца ў іншыя сферы, нярэдка сыходзіць на вецер, але тое, што было выдаткавана на выхаванне годных людзей, з часам ператворыцца ў невычэрпную крыніцу прыбытку.
Усе, каго мы цяпер завём нікчэмнасцямі, анархістамі, цынікамі, алкаголікамі, наркаманамі і іншымі, хто праступае плямай ганьбы на абліччы любой нацыі, гэта ўчарашнія дзеці, выхаванню якіх не было нададзена дастатковай увагі. I ці думаем мы пра тое, хто заўтра запоўніць нашы вуліцы праз цяперашнія нашыя недагляды?..
Лёс будучыні знаходзіцца ў руках не тых нацый, якія валодаюць перавагай у тэхніцы і розных тэхналогіях, а тых, якія надаюць годную ўвагу інстытуту шлюбу і выхаванню маладога пакалення. Нацыі, якія несур’ёзна ставіліся да шлюбу і працягу роду, калі не сёння, то заўтра будуць асуджаныя знікнуць паміж зубцамі бязлітаснай шасцярні часу.
Правы дзіцяці
Чалавек быў створаны амаль адначасова з тым, з кім павінен быў падзяліць свой лёс. Гэтак нікчэмна малая часавая розніца паміж стварэннем Адама і Евы. I сам гэты факт наводзіць нас на думку, што шлюб першапачаткова быў дадзены чалавеку. I галоўнай мэтай гэтага натуральнага абавязку чалавека з’яўляецца працяг роду. Таму шлюб, створаны не для гэтай мэты, несур’ёзны, а дзеці, якія з’явіліся ў такой сям’і, гэта няшчасныя ахвяры імгненных жарсцей.
Род чалавечы можа працягнуцца толькі дзякуючы чалавеку. Чалавеку, які памкнуўся ў нябёсы сэрца і духу... Пакаленні, якія не ведалі выхавання, не здолелі развіць у сабе духоўны пачатак і таму не дасягнулі вышынь чалавечнасці, нягледзячы на тое, што яны паходзяць ад Адама, —
гэта ўсяго толькі дзіўныя істоты, якія аддалена нагадваюць чалавека. А іх бацькі гэта няшчасныя, якія выгадавалі ў сваім доме ваўкоў.
Бацькі могуць называць дзіця сваім у залежнасці ад таго, наколькі добра і годна яны змаглі яго выхаваць. Але калі дзеці выраслі без годнага душэўнага клопату, то іх бацькі губляюць усякае права звацца іх бацькамі. Асабліва, калі гэтыя бацькі вучаць іх злу і шкодным звычкам.
Будучыня нацыі і яе даўгалецце залежаць ад таго, наколькі добра падрыхтаваныя да яго маладыя пакаленні, наколькі правільныя абрысы мае іх нацыянальнае аблічча і дасканалы іх нацыянальны дух... I калі нацыя не змагла падрыхтаваць такую моладзь, якой яна магла б даручыць сваю будучыню, то гэта значыць, што яе будучыня патанае ў цемрадзі. I няма сумнення ў тым, што найбольш за выкананне такой задачы адказваюць бацькі і мацеры...
Калі бацькі змогуць атачыць сваё дзіця сапраўдным доглядам і развіць у ім такі розум і сэрца, дзякуючы якім ён зможа быць карысным як сабе, так і грамадству, то гэта будзе азначаць, што яны стварылі для нацыі яшчэ адно трывалае і здаровае апірышча. А калі бацькі пакінуць без увагі духоўнае выхаванне дзіцяці, дык гэта будзе азначаць, што яны нацквалі на грамадства яшчэ аднаго звера.
I расліны, і жывёлы могуць даваць плады і працягваць свой род толькі пры наяўнасці належнага догляду. Дрэва без яго нікне, а жывёлы губляюць жыццяздольнасць. А як жа чалавек, пасланы ў гэты свет з тысячамі разнастайных
здольнасцей і талентаў? Хіба ён не варты хаця б такой жа ўвагі, якой мы адорваем дрэва?
Чалавек! Ты нараджаеш дзіця, а не хто-кольвек іншы! I выхоўваць яго так, каб ён стаў вартым найвышэйшых светаў гэта твой абавязак. Ты павінен клапаціцца пра яго сэрца і яго духоўнае жыццё таксама, як клапоцішся пра здароўе яго цела. Злітуйся над ім, выратуй, у імя Алаха, гэту няшчасную істоту! He дай ёй загінуць!
Маральнасць
Быць чалавекам і быць навукоўцам не адно і тое ж.
Толькі ў меру сваёй карысці для чалавецтва і ў меру сваёй здольнасці выяўляць сваю вучонасць у сукупнасці з маральнасцю і высакароднасцю навуковец можа перастаць быць проста чалавекам, нагружаным інфармацыяй, і стаць па-сапраўднаму вялікім. У адваротным выпадку ён мала чым будзе адрознівацца ад няшчаснай істоты, што пражыла сваё жыццё марна. Да таго ж толькі маральнасць і высакародныя вартасці могуць пераўтварыць медзь невуцтва ў золата спазнання.
He ашуквай нават калі сам будзеш ашуканы!.. I ніколі не адыходзь ад шляху праўдзівага і не губляй вернасці нават калі яны прывядуць цябе да згубы!
У адрозненне ад мінулага, у наш час маральнасць ужо не ўспрымаецца людзьмі як сукупнасць усіх высокіх і высакародных вартасцей. Сучасны чалавек хоча бачыць у ёй толькі тонкасць манер і знешнюю выхаванасць. Аднак, на жаль, нават у такім выглядзе мы далёка не ва ўсіх людзях можам выявіць гэтую маральнасць!..
<т>
Маральнасць спалучае ў сабе пэўныя найвышэйшыя прынцыпы чалавечых паводзін, кожны з якіх з’яўляецца прадуктам духоўнай узвышанасці. У адпаведнасці з гэтым мы можам сцвярджаць, што людзі, якія не здолелі знайсці саміх сябе, наўрад ці змогуць адкрыць у сабе сілы для Taro, каб досыць доўга жыць па законах маральнасці.
Раней гаварылі: «Маральнасць засталася на старонках кніг». Цяпер гавораць: «Маральнасць засталася на старонках старых кніг». Як бы там ні было, гэтае «старое» вартае таго, каб прынесці яму ў ахвяру любое «новае».
Уменне прынесці свае асабістыя інтарэсы ў ахвяру чужым інтарэсам ёсць не што іншае, як праява сапраўднай мужнасці і велічы духу. Тыя, хто робіць дабро, не чакаючы за гэта ніякіх узнагарод, будуць ашаломленыя, калі аднойчы нечакана для сябе сутыкнуцца адразу са ўсімі сваімі добрымі дзеяннямі і добрымі намерамі, і абсыплюць лёс свой золатам радасці.
Высакароднасць
Шукай безупынна ўсё новыя і новыя вышыні для свайго духу, які будзе жыць вечна! I заўсёды будзь напагатове, каб не страціць ужо набытае!
Калі ў пэўным грамадстве ніхто не звяртае ўвагі на распаўсюджванне якіх-кольвек заган і павелічэнне колькасці неахайных людзей, прыгажосць і ўсё прыгожае пераследуюцца, як злачынцы, людзі, якія любяць ісціну і высакароднасць, абражаюцца і адчуваюць на сабе ціск, а амаральнасць не сустракае ніякіх перашкод і абмежаванняў, то годным людзям лепш памерці, чым хадзіць па зямлі.
Высакароднасцю называюць тое, што шануе чалавек і не любяць жывёлы, а нізасцю тое, што прыводзіць чалавека ў жах, у той час як для жывёл гэта з’яўляецца натуральным станам. Так і павінна быць.
«%»
Моцная прывязанасць да такіх каштоўнасцей, як вера, народ, радзіма, гонар і дзяржава, уласцівая мужным і высакародным душам. Такія людзі заўсёды вельмі пачціва ставяцца да гэтых каштоўнасцей і не дазваляюць іншым людзям іх абражаць. Пры неабходнасці яны нават могуць ахвяраваць дзеля іх і ўласным жыццём. А няшчасныя і нізкія істоты называюць такое стаўленне да асноўных каштоўнасцей утрапёнасцю.
Нягледзячы на тое, што ў некаторых выпадках высакароднасць становіцца прычынай страт і шкоды, яна ўсё-ткі працягвае заставацца высакароднасцю. Непавага да яе і раскаянне ў тым, што ты паступіў высакародна, ні пры якіх умовах не могуць лічыцца справядлівымі. Трэба пастарацца ліквідаваць страты ад высакароднасці зноў-такі высакароднасцю.
Высакароднасць гэта твая абыякавасць да павагі, якую ты заслужыў у вачах іншых людзей. А пыха гэта такі душэўны стан, пры якім ты чакаеш павагі да сябе нават тады, калі ты яе не заслугоўваеш. Калі высакароднасць прамаўляе, пыха затойваецца ў цёмным кутку эгаізму і, выгінаючыся ад болю, слухае, што гаворыць высакароднасць.
Удзячная памяць аб продках гэта іх заслуга і ўменне нашчадкаў ацаніць іх дзеянні па заслугах. Бо продкі гэта
карані, якія робяць нацыю шляхетнай. Спрабаваць згнаіць гэтыя карані азначае імкнуцца аддаліць нацыю ад яе слаўнага мінулага.
Тыя, хто ўмее ацаніць справядліва заслужаную славу і гаварыць пра яе з любоўю, самі з часам стануць згадвацца з глыбокай пашанай. А тыя, хто шукае славы ў крытыцы і ачарненні чужой славы, набудуць толькі благую славу...
Ведаць сябе і ведаць сваё месца гэта праява праніклівасці, а бачыць сябе ў цэнтры ўсяго і ўся ёсць сведчанне слепаты. Той, хто ведае сваё месца, наблізіцца да Усявышняга і набудзе сяброў сярод людзей. А той, хто любіць сябе, асуджаны застацца адзін на адзін са сваім эга.
Уменне вучыцца на памылках мінулага і, выяўляючы паблажлівасць да людзей мінулага, не капацца ў іх грахах і памылках сведчанне разважлівасці. А ачарняць мінулае і мінулыя пакаленні прыкмета неразумнасці.
Выхаванне
Унас гавораць: «Дзеці гэта каштоўнасць, а іх выхаванне — гэта яшчэ большая каштоўнасць», — і гэта сапраўды так!
У пытаннях выхавання дзіцяці бацькам варта паводзіць сябе як людзям, якія прытрымліваюцца дыеты, і заўсёды ва ўсім трэба ведаць меру.
Раз першыя пяць гадоў жыцця дзіцяці час, калі яго падсвядомасць гатовая ўвабраць у сябе ўсё што заўгодна,
то мы павінны прыкласці ўсе намаганні да таго, каб найбольш плённа выкарыстаць гэтую магчымасць для выхавання дзіцяці.
Будучыня кожнага чалавека наўпрост звязаная з тым, што ён успрыняў і які ўплыў адчуў на сабе ў дзяцінстве і юнацтве. I калі ён расце і выхоўваецца ў атмасферы, што дае яму ўсё толькі самае лепшае і высакароднае, то можна спадзявацца на тое, што з часам ён выявіць сябе як асоба, якая валодае жывым розумам, маральнасцю і высакароднасцю.
Чалавек ёсць чалавекам роўна настолькі, наколькі яго пачуцці далёкія ад усяго нізкага і нягоднага. Людзі, сэрцы якіх сцятыя нізкімі пачуццямі, а душы не могуць вызваліцца з цянётаў жывёльных інстынктаў, знешне хоць і нагадваюць людзей, аднак варта задумацца, перш чым называць іх такімі. Амаль кожны чалавек мае ўяўленне аб той частцы выхавання, якая звязана з целам, але вельмі мала людзей, якія разбіраліся б у выхаванні розуму і духу. Але ж першы тып выхавання можа даць нам толькі гару цягліц, у той час як менавіта дзякуючы другому тыпу мы можам выхаваць сапраўднага чыстага, узнёслага і мудрага чалавека.
Служыць нацыі трэба, не знішчаючы дрэнных яе прадстаўнікоў, а ўзвышаючы новыя пакаленні, выхоўваючы іх у лепшых нацыянальных традыцыях. I пасля таго як дасць усходы насенне з сумесі рэлігіі, гістарычнай свядомасці і звычаяў, якім вы засееце ўсю краіну, то там, дзе раней вырасталі калючкі зла, заквітнеюць сады дабра.
rö® «*64
Што б вы ні давалі чытаць дзецям, паэзію або прозу, гэта павінна надаваць сілу іх думцы, цвёрдасць іх духу, падсілкоўваць іх веру ў будучыню і трываласць, каб потым вы маглі набыць у іх асобе пакаленне з моцнай воляй і здаровым розумам.
<^®
Дзяўчынак у адпаведнасці з выхаваўчай функцыяй, якую яны пасля на сябе возьмуць, трэба гадаваць не толькі далікатнымі і вытанчанымі, як кветкі, велікадушнымі істотамі, але і цвёрдымі, як сталь, каб яны маглі захоўваць справядлівасць. У адваротным выпадку, пазбаўленыя гэтай цвёрдасці, яны могуць стаць няшчаснымі і нямоглымі закладніцамі ўласнай вытанчанасці і выхаванасці. He BapTa забываць, што адважныя сэрцы бываюць не толькі ў ільвоў, але і ў ільвіц.
rä®
Выхаванне выдатнае само па сабе, і хто б ім ні вылучаўся, ён годны ўхвалы. Нават цалкам неадукаваны чалавек можа заслужыць любоў дзякуючы сваёй выхаванасці. Нацыі, якія аддаліліся ад сваёй культуры і выхавання, падобныя да грубых невукаў і разбойнікаў, якія не ўмеюць быць ні вернымі ў сяброўстве, ні сур’ёзнымі ў варожасці. I тыя, хто ім давяраюцца, заўсёды адчуваюць крушэнне надзей, а тыя, хто на іх абапрэцца, раней ці пазней застануцца без падтрымкі.
rö®
Выхавальнікі, якія самі не прайшлі па шляху вучнёўства ў вялікага майстра і не атрымалі выхавання ў здаровага вытоку, падобныя да сляпых, што спрабуюць паказаць дарогу іншым людзям. Бессаромнасць і нахабства дзіцяці гэта не што іншае, як сведчанне замутненасці таго вытоку, у абдымках якога ён вырас. Адсутнасць ладу ў пачуццях,
думках і дзеяннях у сям’і, узмацняючыся ў некалькі разоў, адлюстроўваецца ў душы дзіцяці. I, натуральна, у самім грамадстве...
Прынамсі, у такой жа ступені, у якой у школах надаецца ўвага іншым прадметам, у іх варта надаваць увагу выхаванню і нацыянальнай культуры, каб можна было выгадаваць духоўна здаровыя і цвёрдыя характарам пакаленні, якія змогуць ператварыць сваю Радзіму ў рай. Навучанне і выхаванне гэта розныя рэчы. Многія людзі могуць быць нядрэннымі выкладчыкамі, але далёка не многія могуць быць добрымі выхавальнікамі.
гЬ® «64
Нягледзячы на тое, што гэта найважнейшыя прадметы, у школах менш за ўсё надаецца ўвагі прадметам, прысвечаным нацыянальнаму выхаванню і нацыянальнай культуры. Калі мы зоймемся гэтым пытаннем, то гэта стане самым правільным рашэннем, прынятым у імя развіцця нацыі.
rä* «»64
Паэтамі людзі нараджаюцца, а не становяцца. Вялікі паэт Імруль-кайс не меў адукацыі. Эйнштэйн уцякаў з заняткаў. Бо думаў не як усе. У Ньютана былі праблемы з матэматыкай, але яго тэорыя пабудаваная на ёй. А мы толькі круцім свой апалонік у чужым рондалі.
«»64
Першай школай дзіцяці, душа якога чыстая, як люстэрка, і з фатаграфічнай дакладнасцю і хуткасцю здольная фіксаваць усё, што ўбачыць, з’яўляецца яго ўласны дом, a першым настаўнікам яго маці. Выхаваць добрых маці, не растрачваючы марна і не знішчаючы іх патэнцыял, гэта найпершая мэта, дасягненне якой гарантуе нацыі доўгія стагоддзі шчаслівага існавання.
Настаўленне
Настаўленне гэта краевугольны камень у будынку рэлігійнага жыцця.
Хіба Алах пасылаў бы прарокаў, калі б настаўленні не мелі сэнсу?
Настаўленне адзін з найважнейшых шляхоў, што вядуць да дабра, а тое, што вядзе да дабра, само з’яўляецца дабром, падобна як прычына дабрадзейства сама па сабе з’яўляецца дабрадзействам.
Той, хто настаўляе людзей на шлях праўдзівы, сам павінен кіравацца тым, што ён прапаведуе, інакш яго настаўленні не падзейнічаюць. Вось дзе, як мне падаецца, варта шукаць прычыну моцы слова ранейшых пакаленняў і яго слабасці ў вуснах пакаленняў цяперашніх.
Тыя, хто аддаўся на літасць сляпых правадыроў, будуць значна бліжэйшыя да сваёй мэты, калі не зрушаць з месца.
Ключ да сэрцаў чалавечых гэта мяккі характар і добрае слова.
Сапраўдны прапаведнік той, хто бачыць адразу ўсю сваю паству і ўмее яе кантраляваць.
Самі ўчынкі заўсёды былі больш красамоўнай і дзейснай пропаведдзю, чым слова.
Хай слова тваё будзе мяккім, як аксаміт, і тады ўсе сэрцы адклікнуцца на яго. Хай сэрца тваё будзе гарачым, і тады душы людзей з радасцю адкрыюцца табе. Хай намеры твае будуць крыштальна чыстыя і шчырыя, і тады слова тваё захавае сваю моц над людзьмі!..
Калі ты бачыш, што людзі не чуюць слова тваё, то паспрабуй зрабіць ім дабро, і гэты высакародны дакор, магчыма, абудзіць іх сэрцы...
Вышэй адной даброты можа апынуцца іншая даброта, і менш аднаго зла можа апынуцца іншае зло. I толькі тыя, хто адораны розумам і натхненнем, могуць зразумець, калі адно лепш альбо горш, чым іншае.
Прынцып нарады
Нарада гэтая першая ўмова, неабходная для таго, каб знайсці дакладнае рашэнне для якога-небудзь пытання. Рашэнні, прынятыя без глыбокіх роздумаў і без уліку меркаванняў і крытыкі іншых людзей, як правіла, з самага пачатку бываюць асуджаныя на няўдачу. Нават калі гэта звышчалавек і геній, усялякі, хто думае замкнёна, не паважае чужое меркаванне і жыве сам па сабе, памыляецца значна часцей за таго, хто ва ўсім раіцца з людзьмі.
Найразумнейшы чалавек той, хто сур’ёзней за іншых ставіцца да нарады і лепш за іншых умее звярнуцца па дапамогу да чужой думкі. Няспелыя душы, якія лічаць сябе самадастатковымі і нават спрабуюць прымусіць іншых падпарадкавацца свайму меркаванню, заўсёды выклікаюць да сябе нянавісць і сутыкаюцца з халодным прыёмам.
Падобна да таго як нарада з’яўляецца першай умовай дасягнення добрых вынікаў, уменне шанаваць меркаванне сяброў з’яўляецца далёка не апошняй умовай абараніць сябе ад прыкрых наступстваў і параз.
Перш чым прыступіць да якой-небудзь справы, варта абмеркаваць усе яе бакі і нюансы і прыняць усе захады засцярогі з тым, каб не вінаваціць потым у сваіх памылках навакольных альбо сам лёс, што можа толькі падвоіць твае бедствы. Калі не задумацца спачатку пра наступствы і не абгаварыць усё з дасведчанымі людзьмі, то плёнам усіх тваіх турбот і старанняў можа стаць толькі раскаянне і крушэнне надзей.
Колькі было здзейснена неабдуманых спраў, якія не толькі не далі і каліўца чаканага выніку, але і загубілі імя тых, хто іх здзейсніў! I ўсялякі, хто спрабуе рабіць першае, што прыйдзе яму ў галаву, у рэшце рэшт адчуе такую роспач, што страціць надзею нават на тое, чаго ён сапраўды мог бы дасягнуць.
Чалавек ніколі не павінен адчыняць тыя дзверы, якія потым не зможа зачыніць. У адваротным выпадку праз гэтыя самыя дзверы пагражае пракрасціся такое ліха, якое загубіць не толькі іншых, але і яго ўласны гонар. Колькі ёсць людзей, саманадзейнасць якіх прывяла да таго, што, не параіўшыся ні з кім, яны кінуліся выконваць першае, што ім прыйшло на розум і, укушаныя кобрамі, якіх самі патурбавалі, апынуліся па-за гульнёй. I як сумна, што ахвярамі іх глупства сталі не толькі яны самі!..
Правата
Той, хто мае рацыю, прыемны і прымальны, нават калі ён прайграе. А той, хто не мае рацыі, прыкры і выродлівы, нават калі ён пераможа...
гЬ® «64
Правата выдатная паводле сваёй сутнасці, а той, хто мае рацыю, не можа быць нялюбым. Той, хто мае рацыю, застанецца чыстым і выдатным, нават калі апынецца ў брудзе. А той, хто не мае рацыі, заўсёды брудны і прыкры, нават калі акунуць яго ў мускус і амбру...
<Ь® «64
Колер і форма могуць змяніцца, але сутнасць заўсёды застаецца нязменнай... Могуць змяняцца імёны і рангі, але сутнасць застаецца той жа. I часцей за ўсё людзей заўсёды ашуквалі колер і форма, імя і становішча.
Тыран нават падчас свайго трыумфу зрынуты. А справядлівы заўсёды пераможца, нават калі ён атрымаў паразу.
Справядлівасць
Няма войска больш магутнага і непераможнага, чым справядлівасць.
гЬ® «64
Нават калі справядлівасць паўстане супраць цябе самога каральным мячом, не бойся падставіць пад яго сваю шыю!..
rä® «64
Справядлівасць акрыляецца, калі адшуквае таго, хто яе прапаведуе, і таго, хто яе разумее, калі знаходзіць таго, хто яе ўвасабляе, і таго, каму яна неабыякавая.
Справядлівасць гэта той капітал, які заўсёды і паўсюдна захоўвае сваю моц.
Справядлівасць гэта адзін з тых шляхоў, які набліжае чалавека да Усявышняга, але чамусьці большасць людзей лічыць за лепшае трымацца ад яе падалей.
Вернасць фартэцыя ісламу. Справядлівасць яе брама. А шчасце гэта тое, што хаваецца за яе сценамі.
«%»
Руіны, над якімі лунае сцяг справядлівасці, каштоўнейшыя за палацы. А палацы, у якіх усім запраўляе несправядлівасць, горшыя за разваліны.
Калі чалавек не проста верыць, а ведае пра тое, што дзеецца за межамі яго фізічнага свету і існавання, то гэтае веданне служыць гарантам яго здаровай прыхільнасці да справядлівасці.
Хто адважыцца пайсці супраць справядлівасці, асуджаны на пагібель.
Калі ты несправядлівы з іншымі людзьмі, то не забывай, што і на цябе знойдзецца ўправа!
Дабро і ліха
Увачах веры і мудрасці здзяйсняць дабрадзейства гэта абавязак кожнага чалавека, а ў вачах сумлення гэта тое, што вартае хвалы і шанавання. Па законе Божым
не рабіць дабро азначае здзяйсняць ліха, у вачах мудрасці быць амаральным, а ў вачах сумлення быць абыякавым і не паважаць сябе. Дабро можа быць бескарысным, а часам і часткова шкодным, але яно ніколі не ператвараецца ў ліха. А ліха гэта яго прамая супрацьлегласць...
Рэспубліка
Рэспубліка гэта форма кіравання, пры якой выбар і меркаванне народа маюць далёка не апошняе значэнне. I першым Пісаннем, якое вучыць людзей асновам такой формы кіравання, з’яўляецца Высакародны Каран. I калі хтосьці не мае ніякіх адмысловых мэт, сцвярджаючы, што яна супярэчыць Карану, то гэта азначае, што гэты чалавек невук. А калі прыхільнік рэспубліканскага кіравання не прызнае яго праўдзівай крыніцы, то гэта толькі сведчанне яго сляпой упартасці.
He толькі сам Блаславёны Уладар наш, Прарок, не спрабаваў усталяваць манархію, але і яго верныя паслядоўнікі праведныя халіфы таксама ніколі нікому не давалі нагоды называць сябе царамі ці каралямі. Манархія з’явілася ў мусульманскім грамадстве ў выніку яго аддалення ад нормаў ісламу, і па меры таго як яно адыходзіла ад гэтых нормаў, манархія ўсё больш і больш ператваралася ў сродак тыраніі і несправядлівасці.
4^ Ч?»
Рэспубліка, якая абапіраецца на сапраўдную свабоду, гэта не толькі высокая і надзейная форма кіравання, але яшчэ і такая сістэма, якая патрабуе вельмі асцярожнага да сябе стаўлення. У адваротным выпадку яна можа спарадзіць бязвер’е і анархію.
Сапраўдная рэспубліка гэта форма кіравання, якая ўласцівая высакародным людзям і ў большай ступені сугучная чалавечай годнасці ў параўнанні з іншымі сістэмамі. А для людзей, якія не дасягнулі спеласці і не намацалі яшчэ шляхоў, што вядуць да дасканаласці, яна падобная да міражу ў пустэльні альбо абы-як пастаўленага будана, у якім немагчыма жыць.
<?>
Рэспубліка маці альбо выхавальніца свабоды. Менавіта яна гадуе і выхоўвае пакаленні людзей, якія любяць свабоду. Але рэспубліка гэта не ўрад свабоды, які не прызнае аніякіх рамак. Гэта ўрад свабоды, які падпарадкоўваецца нормам маралі і высокага гонару.
Дзякуючы сваім каштоўнасцям, здольным прывесці чалавека да дасканаласці, рэспубліка спачатку падрыхтоўвае глебу для таго, каб чалавек мог дасягнуць вышынь сваёй духоўнай і інтэлектуальнай дасканаласці. А падрыхтаваўшы для гэтага глебу, яна пакідае яго адзін на адзін са сваёй высокай маральнасцю і жывым дынамічным сумленнем. Пачынаючы з гэтага моманту, кожны чалавек у сябе дома і на працы як істота, якая валодае сілай волі, усю сваю ўвагу засяроджвае на дабры і высакародных якасцях і кіруецца найвышэйшымі чалавечымі каштоўнасцямі.
Душа чалавека адпачатку свабодалюбівая, і яна не хоча прызнаваць над сабой чыю-небудзь уладу. Таму яна адмоўна рэагуе на ўсялякія спробы абмежаваць яе свабоду думкі, дзеянні ці словы. Таму тыя, хто абараняе рэспубліку, павінны не толькі даваць асобе шырокія правы і свабоды, але і рабіць людзей істотамі высокамаральнымі, валявымі і здольнымі мысліць.
Абарона рэлігійнага пачуцця і думкі абавязак рэспублікі, які вынікае з яе прыроды. Таму пры такой форме кіравання абраза і прыніжэнне людзей з-за іх рэлігійных пачуццяў і думак не што іншае, як абраза самой рэспублікі і замах на яе каштоўнасці.
Рэспубліка мае патрэбу ў людзях, якія адчуваюць і разумеюць яе напоўніцу. Яе парламент павінен быць сходам шчырых і мудрых людзей, а дзейнасць такой жа справядлівай і прыхільнай ісціне, як дзейнасць самага аб’ектыўнага і скрупулёзнага суда.
Палітыка
Палітыка гэта мастацтва кіравання, аднолькава прыдатнага як для народа, так і для Усявышняга. Урады лічацца палітычна спелымі і перспектыўнымі ў той меры, у якой яны здольныя дзякуючы сваёй моцы засцерагчы народ ад ліха і дзякуючы справядлівасці засцерагчы яго ад беззаконня. У адваротным выпадку «свечкі» поспеху хутка згараць, а ўрады зрынуцца, пакінуўшы за сабою толькі адну бязладзіцу, агучаную лаянкай і праклёнамі.
3 даўніх часоў людзьмі ў большасці выпадкаў кіравалі разумныя, адукаваныя і моцныя палітыкі. А імі, у сваю чаргу, праведныя яны альбо не людзі яшчэ болып разумныя і разважлівыя. I мы кіравалі светам менавіта тады, калі намі кіравалі такія розумы і таленты...
Для добрага адміністратара і палітыка адмысловае значэнне маюць наступныя якасці: вера ў справядлівасць, прыярытэт закона, усведамленне сваёй адказнасці, пачуц-
цё адказнасці ў грубай і цяжкай працы, спеласць і талент у справах, якія патрабуюць максімальнага такту і карэктнасці.
Урад гэта, перадусім, справядлівасць і парадак. Дзе няма справядлівасці і парадку не можа быць і гаворкі пра існаванне ўрада. Калі параўнаць урад з млыном, то «мука», якую вырабляе гэты млын, ёсць не што іншае, як парадак, спакой і бяспека. А «млын», які не вырабляе такую «муку», вырабляе адзін толькі шум і перамолвае паветра.
He так важна, каб урад называў нацыю, якой ён кіруе, сваёй, як важна, каб сама нацыя лічыла гэты ўрад сваім, і думаю, што гэта тая самая якасць, якую перш-наперш варта шукаць у любым урадзе. Але калі нацыя лічыць свой урад зборышчам трутняў, то гэта азначае, што «галава» і «цела» ўжо даўно аддзяліліся адно ад аднаго.
Павагу ў сэрцы народа дзяржава і ўрад павінны заслужыць сур’ёзнасцю, ахайнасцю і шчырасцю сваёй працы, а не дэспатызмам чыноўніка. За ўсю гісторыю чалавецтва ні адна сіла не змагла доўга выстаяць ва ўладзе дзякуючы засіллю бюракратыі і вядзенню народа па аблудным шляху.
Калі чыноўнікі, якія кіруюць дзяржавай, абіраюцца на падставе чысціні і праведнасці свайго характару, сваіх думак і пачуццяў, то можна сказаць, што гэта дзяржава магутная і высакародная. А ўрад, які прызначае на пасаду службоўца, што не валодае вышэйадзначанымі якасцямі, сам не варты называцца ўрадам, і ўлада яго не будзе даўгавечнай. Бо амаральныя паводзіны службоўца раней ці паз-
ней плямай ганьбы лягуць на аблічча самога ўрада і стануць для яго смяротным прысудам у сумленні народа.
У сваёй дзейнасці дзяржаўны службовец павінен падпарадкоўвацца закону і ў той жа час, захоўваючы пэўнасць уласнага сумлення, па меры магчымасці выяўляць мяккасць. Так ён зможа захаваць як годнасць закона і дзяржавы, так і сваю ўласную годнасць. Ніколі нельга забываць, што залішняя суровасць можа стаць прычынай нечаканых выбухаў, а залішняя мяккасць ператварыць грамадства ў рассаднік ліха і заган.
Законы заўсёды і ўсюды павінны быць моцнымі ў аднолькавай ступені для ўсіх. А тыя, хто іх ажыццяўляе, павінны быць мужнымі і справядлівымі, каб масы не толькі баяліся іх, але і пачуваліся ў бяспецы.
Стабільнасць і моц дзяржавы знаходзяцца ў прамой залежнасці ад таго, наколькі справядлівыя, разумныя, моцныя і дынамічныя яе прадстаўнікі.
Садоўнік па-сапраўднаму клапоціцца пра свае расліны, засцерагае іх ад усяго, што можа ім нашкодзіць, а калі наступае час, збірае добры ўраджай. Так і стасункі паміж урадам і нацыяй павінны быць падобнымі да тых, што ўсталяваліся паміж садоўнікам і яго садам.
Вялікія ўрады стварэнне вялікіх нацый. А вялікія нацыі стварэнне абраных людзей, якія аднолькава моцныя і магутныя як у ведах і фінансах, так і ў духоўнасці, і ўсё сваё жыццё праводзяць у змаганні за тое, каб стаць самімі сабою.
Уладу над нацыяй, кожная часцінка якой не здабыла яшчэ спеласці, варта давяраць самаму дасведчанаму, тактоўнаму і здольнаму з шэрагаў гэтай нацыі. I няма катастрофы страшнейшай за тую, калі дзяржаўныя справы аказваюцца ў руках не вартых павагі людзей, якія не валодаюць ні ведамі, ні мудрасцю, ні здольнасцямі, неабходнымі для выканання ўскладзенай на іх адказнасці.
rä* Ч?»
Як толькі няшчасныя істоты, якія не валодаюць ні мудрасцю, ні высакароднасцю і не разбіраюцца ў дзяржаўных справах, апынуцца ва ўладзе, яны адразу пачнуць злоўжываць ёю, дзейнічаць зыходзячы з уласных інтарэсаў і кіраваць як дэспаты. I ў краіне, дзе да ўлады прыйшлі такія людзі, можна будзе пачуць толькі вясёлы гоман гэтых тыранаў і бясконцы стогн простага люду. А там, дзе нябёсы становяцца сведкамі такіх гукаў, доля Садома і Гаморы аказваецца непазбежнай.
Урады павінны думаць не толькі пра ўнясенне парадку ў працоўнае жыццё, дзеянні і ўчынкі нацыі, але і пра лад у яе розумах. I галоўным у гэтай сферы з’яўляецца адзінства думкі і пачуцця і адзінства ў адукацыі і выхаванні. Калі людзі, з якіх складаецца нацыя, абапіраюцца на розныя культурныя і інтэлектуальныя крыніцы, канфліктуюць і змагаюцца адзін з адным на ідэалагічнай аснове, то самагубства гэтай нацыі стане непазбежным.
«cf»
Наколькі адзінства пачуццяў, думак і культуры адыгрывае вырашальную ролю ў набыцці гэтай нацыяй моцы, настоЛькі ж разбурэнне яе рэлігійнага і маральнага адзінства адыгрывае далёка не апошнюю ролю ў яе згубе.
«64
Ва ўсім ёсць свая палітыка. Палітыкай тых, хто рыхтуе адраджэнне нацыі, павінна стаць абсалютная самаахвярнасць, уменне радавацца таму, чаму радуецца нацыя, і плакаць над тым, над чым яна пралівае слёзы.
Добрае кіраванне і сур’ёзная палітыка не могуць быць гарантаваныя ні сівізной, ні становішчам, дасягнутым коштам падхалімства і крывадушнасці, ні заступніцтвам усякага роду лож і лобі. Яе могуць гарантаваць толькі людзі высокага духу, розумы, якія не ведаюць супакою, і верныя слугі ісціны.
Калі кожны дом можа быць школай для тых, хто ў ім жыве. Калі кожная школа можа адыгрываць ролю маленькай ваеннай акадэміі, дзе выхоўваецца адпаведны дух. Калі кожная з гэтых акадэмій уяўляе з сябе высакародны сход (парламент), у якім абмяркоўваецца жыццё нацыі, яе спакой і неўміручасць. А кожны з гэтых сходаў можа служыць грамадскай «лабараторыяй», у якой, у сілу яе паўнамоцтваў і абавязкаў, усе прапанаваныя ёй праблемы вырашаюцца праз прызму нацыянальнага духу і думкі, то гэта значыць, што такая нацыя валодае ідэальнымі кіраўніцкімі і палітычнымі кадрамі.
Уменне думаць не як усе і мець сваё меркаванне уласцівасць спелых людзей. Але ніхто не мае права трываць тыя меркаванні і погляды, якія ўносяць разлад у грамадства і падзяляюць яго на асобныя ідэалагічныя лагеры. Бо мірыцца з такімі з’явамі азначае закрываць вочы на гібель нацыі.
Якім бы аптымістычным ні быў ваш погляд на людзей, якія не падзяляюць вашых патрыятычных пачуццяў і гледжанняў, і як бы зычліва вы да іх ні ставіліся, вы заўсёды павінны памятаць пра тое, што такія людзі могуць быць небяспечнымі. I асабліва такіх людзей варта трымаць далей ад тых стратэгічна важных пунктаў, якія з’яўляюцца жыццёва важнымі артэрыямі нацыі і грамадства! Бо чалавек можа дазволіць сабе праяўляць памяркоўнасць, якая потым можа яму нашкодзіць, але ён не мае ніякага права праяўляць небяспечную на вынікі памяркоўнасць, калі гаворка ідзе пра інтарэсы нацыі і дзяржавы.
He забываючы пра тое, што калі нейкі чалавек думае не так, як вы, то гэта яшчэ не значыць, што ён вораг альбо што ён не можа прынесці вам карысць, вы павінны праяўляць цярпенне і не рэагаваць адразу варожа на тую думку, якая падаецца вам няслушнай, і павінны імкнуцца не страціць такога чалавека. Болып за тое, вы павінны навучыцца здабываць карысць з меркаванняў і думак такіх людзей і абавязкова падтрымліваць з імі плённыя і канструктыўныя адносіны. У адваротным выпадку, будучы адпрэчанымі, іншадумцы могуць аднойчы паўстаць супраць вас, утварыўшы цэлыя войскі незадаволеных, і могуць загубіць вас. За ўсю гісторыю чалавецтва нельга прывесці ніводнага выпадку, калі незадаволеныя змаглі нешта стварыць, але выпадкаў, калі яны руйнавалі цэлыя дзяржавы, безліч.
Якой бы ні была крыніца ведаў і думкі, чалавек павінен умець карыстацца ёю, калі яна можа прынесці карысць яго сістэме, яго ідэі і яго свету, і ніколі не павінен прапускаць магчымасць скарыстаць досвед іншых людзей.
Рэлігія гэта жыццёва важны інстытут, які, з улікам яго здольнасці гарантаваць адзінства нацыі і грамадства, заўсёды павінен быць аб’ектам пільнай увагі тых, хто кіруе нацыямі, а яго непераможная сіла павінна быць пастаянным прыстанкам для ўсіх, хто ў ёй мае патрэбу.
Няма іншай такой сілы, як рэлігія, калі гаворка заходзіць пра ахову парадку і бяспекі. Бо рэлігія з’яўляецца не толькі самым эфектыўным спосабам уздзеяння на сумленне чалавека, але і найболей важным элементам кантролю над дзеяннямі і ўчынкамі людзей. Таму тыя, хто кіруе краінай, павінны ведаць, што рэлігійнае жыццё гэта крыніца жыцця самой нацыі, і заўсёды падтрымліваць яе ў сумленні грамадства.
Калі мы хочам павесці свой народ да вышынь, то нам варта выхаваць моладзь такім чынам, каб яе ўзровень адпавядаў запатрабаванням часу і ў той жа час яна глядзела на ўсё праз прызму нашай веры і нашай думкі. Акрамя гэтага, мы павінны весці свядомую і паслядоўную барацьбу з нястачай і беднасцю і працягваць заставацца тымі, каму масы сапраўды давяраюць. I апроч усяго іншага падпарадкаваць прамысловасць і гандаль навуцы і талентам здольных людзей.
Ёсць тры важныя элементы, якія падтрымліваюць жыццё нацыі: рэлігія, мудрасць і зброя. Мудрасць, на нашу думку, гэта веданне Ісціны і ўменне кіравацца ёю ў жыцці.
Зямны свет гэта свет выпрабаванняў, і ўсё, што тут ні адбываецца, павінна ацэньвацца ў адпаведнасці з тым сэнсам і з той каштоўнасцю, якія набываюцца праз досвед. Думаецца, што, лічачыся з гэтым, не раз ужо выпрабаваным, варта таксама не выпускаць з-пад увагі магчымасць набыцця найноўшага досведу, каб веды змаглі захаваць сваю чысціню «пароды» і сваю прадукцыйнасць.
«öS
Велікадушнасць, спачуванне і пачуццё адказнасці робяць з людзей сапраўдных бацькоў. Дысцыпліна, чысціня і бяспека на рынку могуць зрабіць з чалавека сапраўднага мэра. А вернасць справядлівасці, аб’ектыўнасць і грамадзянская мужнасць могуць зрабіць чалавека годным судзейскай мантыі.
*64
Саперніцтва паміж дзяржавамі і нацыямі цалкам натуральнае і зразумелае. I ў сілу гэтага саперніцтва дачыненні паміж імі засноўваюцца альбо на сапраўдным сяброўстве, альбо на палітычнай зацікаўленасці. Абедзве гэтыя асновы могуць лічыцца цалкам прымальнымі, калі бакі, якія сапернічаюць, не наносяць адзін аднаму шкоды. Але нягледзячы на тое, што мы самі зусім не збіраемся ўводзіць каго-кольвек у зман, мы ўсё-ткі павінны памятаць пра тое, што палітыка патрабуе ад нас заўсёды быць гатовымі да сутыкнення з падобнымі спробамі нашага саперніка.
«64
Памыляецца той, хто думае, быццам бы палітыка складаецца з партыйнай дзейнасці, прапаганды, перадвыбарнай барацьбы і барацьбы за ўладу. У рэчаіснасці, палітыка гэта мастацтва кіравання, якому ўласціва ўменне адначасова ўлічваць мінулае, сучаснасць і будучыню, а таксама ўменне спалучаць волю народа з воляй Усявышняга.
Мінулае гэта школа, поўная павучальных сцэн і прыкладаў з рэальнага жыцця. I тыя, хто ў свой час шмат чаму навучыўся ў гэтай школе, стануць тымі, хто будзе вызначаць будучыню. Бо дні пройдзеныя і дні, якія маюць быць, аднолькавыя, а розныя толькі колеры.
Улада сілы недаўгавечная. Вечная толькі ўлада справядлівасці. He сёння, дык заўтра яна абавязкова пераможа. I таму насамрэч вялікая тая палітыка, якая трымаецца не сілы, а справядлівасці.
Паводле нашых прынцыпаў, сказаць «я не ўмешваюся ў палітыку», гэта раўназначна таму, каб сказаць, што «інтарэсы маёй нацыі і радзімы мне абыякавыя», а патрабаваць ад людзей, каб яны не ўмешваліся ў палітыку, гэта значыць патрабаваць ад іх, каб яны здрадзілі сваёй радзіме!
У процівагу тым, хто называе палітыкай інтрыгі, падман народных мас, барацьбу за ўладу і асабістыя інтарэсы і лічыць законным любое пазапраўнае і амаральнае дзеянне, накіраванае на дасягненне гэтых мэт, шматлікія сучаснікі, у імя захавання чысціні сваёй душы і намераў і каб захаваць сваю сувязь з Усявышнім, лічаць за лепшае трымацца далей ад такой палітыкі. О, якая вялікая прорва паміж палітыкай, якая абапіраецца на справядлівасць і павагу чужых правоў, з аднаго боку, і вулічным шарлатанствам палітыканаў, што складаецца з пустой балбатні і хлусні з іншага боку!..
Мячэці і іх прызначэнне
Нават у самыя цяжкія дні мячэці застаюцца крыніцамі святла, што азараюць нашыя сэрцы ззяннем веры і Слова Божага.
Мячэці гэта ўніверсальныя агмені ведаў і мудрасці.
Мячэці гэта чароўныя прыстанкі, у якіх жыве не толькі набажэнства, але і думка справядлівая і памяць пра Усявышняга.
4^
Калісьці мячэці былі месцамі, дзе збіраліся і радзіліся дзяржаўныя мужы.
Нават цалкам свецкія (але законныя) справы, калі яны здзейсненыя ў месцах, якія, падобна як храмы, адкрытыя боскаму свету, прыносяць чалавеку невымоўныя духоўныя даброты.
4^
Мячэці падобныя да навучальных палігонаў, але боскіх, на якіх вернікі вучацца весці больш дысцыплінаваны і спарадкаваны лад жыцця.
Гандаль
Гандаль ёсць не што іншае, як малітва пра хлеб і пражытак, звернутая да Усеўладальніка на мове тавару і грошай. Гэта малітва абавязкова павінна выконвацца, але не варта забываць пра тое, што здзяйсненне пажаданняў залежыць толькі ад Стваральніка.
Як бы ні развіваліся тэхніка і новыя тэхналогіі, роля, якую гандаль будзе адыгрываць у будучыні, і ўсё тое, што ён нам абяцае, будуць нашмат больш значнымі, чым можа сабе ўявіць сучасны чалавек. Урады і ўлады будуць знаходзіцца пад яго кантролем і існаваць дзякуючы яго падтрымцы.
Як і ва ўсім, веды і спецыялізацыя маюць вялікае значэнне таксама ў гандлі і ў рамястве. Ніколі нельга забываць і пра тое, што далёка не апошнюю ролю ў гэтых дзвюх галінах адыгрывае назапашванне практычнага досведу тымі людзьмі, якія ў іх занятыя, а таксама іх дачыненні са сваімі настаўнікамі, вельмі падобныя да ўзаемаадносін паміж вучнем і педагогам.
Ёсць шмат пытанняў, якія, хоць грунтоўна і раскрытыя ў кнігах, тым не менш, не могуць быць да канца зразумелымі і даць чаканых практычных вынікаў без дапамогі ўмелага майстра, які таксама калісьці быў вучнем.
Кожная хвіліна, якую правёў і правядзе за сваім заняткам купец, які прытрымліваецца ў сваіх дзеяннях закона і справядлівасці, лічыцца праведзенай у праведных малітвах.
Паколькі чысціня і бруд, парадак і гармідар, што пануюць на месцы працы чалавека, адлюстроўваюць духоўны стан прадаўца і гаспадара прадпрыемства, не варта забываць пра тое, што такое становішча адпаведным чынам адаб’ецца на меркаванні і паводзінах пакупніка.
Няшчыры гандляр і бізнесмен у сваёй ганебнасці і хітрасці, перадусім, ідуць супраць волі Усявышняга і супраць уласнага сумлення. А ўслед за гэтым, калі іх хлусня раскрыецца, людзі самі адмовяцца давяраць ім, і тады хітрасць і сквапнасць гэтых шэльмаў, з дапамогай чаго яны спадзяюцца памножыць свае прыбыткі, павернуцца супраць іх жа саміх.
Дух камерцыі гэта сумленнасць, праўдзівасць, веданне рэчаіснасці і далікатныя ўзаеміны з пакупніком і партнёрам. Той, хто не кіруецца хоць бы адным з гэтых прынцыпаў, раніць гэты дух, а значыць, уласнаручна асуджае сваю справу на правал.
Камерсанты і рамеснікі павінны быць саладкамоўнымі, усмешлівымі, гранічна сціплымі, працавітымі і вернымі свайму слову. Гэтыя прынцыпы, якія аднолькава важныя для прадстаўніка любой прафесіі, маюць асаблівае значэнне для прадстаўнікоў дзвюх вышэйадзначаных сфер, бо яны знаходзяцца ў пастаянным судакрананні з людзьмі і з іх інтарэсамі.
Месяцы тых, хто прыступае да працы на гадзіну раней за астатніх і завяршае працу на гадзіну пазней, складаюцца з трыццаці пяці, а гады з чатырохсот дваццаці дзён. Вядома ж, пры ўмове, што гэтыя людзі выконваюць свае абавязкі належным чынам...
Пра мову
Мова гэта адна з найвялікшых даброт, падараваных чалавеку Уселітасцівым Стваральнікам. Дзякуючы гэтаму дарунку апяваецца слава людскасці, дзякуючы яму
чалавек асвойвае акіяны ведаў і дзякуючы яму жыве ў ByeHax будучых пакаленняў... I ці ведае пра жах сваёй здрады той, хто абражае і калечыць мову?!
Макіявелізм
Калісьці метад агітацыі сябе і сваіх ідэй шляхам ачарнення і паклёпу на іншых людзей і іх каштоўнасці быў вядомы на Усходзе як метад, уласцівы вызначанай групе людзей, што сеюць насенне разладу. Але як гэта ні сумна, цяпер гэтая загана так пашырылася, што нават значная частка тых, хто вядзе барацьбу ў імя веры, дабра і справядлівасці, стала звяртацца ў сваіх дзеяннях да метадаў, вартых самога Макіявелі. Ганьба тым, хто спрабуе ісці да справядлівасці шляхамі зла! Ганьба ўсім макіявелістам!..
Трыумф дабра і прыгажосці
Дабро, сапраўдная прыгажосць, сумленнасць і высакароднасць асновы светабудовы. Што б ні здарылася, раней ці пазней наш свет пяройдзе, нарэшце, на свае рэйкі і ўстане на адзіна правільны шлях, і ніхто не зможа спыніць гэты працэс.
Частка чацвёртая
ПРА РУХ...
Чалавек, які прысвяціў сябе ідэалу
Чалавек, які аддаў сябе служэнню ідэалу, павінен быць поўны рашучасці прайсці праз усе самыя цяжкія і жорсткія выпрабаванні. Быць настолькі спелым, каб і пасля таго, як ён ужо дасягнуў сваёй мэты, не губляць пачцівасці і павагі да Вялікага Стваральніка і не забываць пра тое, што менавіта Яму ён абавязаны ўсімі сваімі поспехамі і дасягненнямі. Любое слова і любы ўдых і выдых на шляху служэння веры павінны быць у яго вачах раўнацэннымі малітоўным старанням і ўхвалам, якія ўзносяцца Усявышняму. Ён павінен умець схіліць галаву перад кожным, хто варты гэтага шляху незалежна ад яго становішча і здольнасцей, і ў той жа час не даходзіць у гэтай павазе да ідалапаклонства, заўсёды памятаць пра вяршэнства волі Гасподняй і захоўваць, такім чынам, сваю раўнавагу. Лічыць сябе першай адказнай асобай за любы недагляд і першым брацца за яго выпраўленне, быць поўным пачцівасці і сумленным у дачыненні да кожнага, хто імкнецца яму дапамагчы і аднавіць справядлівасць. Ніколі не губляць надзеі і веры, нават калі ўсё, створанае коштам неймавернай працы, зруйнуецца ў яго на вачах. He губляць галавы, пасля таго як ізноў займеў крылы і апынуўся на вышыні, і працягваць заставацца сціплым і добрацярпімым чалавекам. Думаць рацыянальна і быць дальнабачным настолькі, каб з самага пачатку зразумець і пагадзіцца з тым, што шлях, абраны ім, зусім не гладкі і поўны цяжкасцей. Валодаць непахіснай верай і быць надзвычай старанным, каб нават пекла не змагло спыніць яго. Быць настолькі захопленым і адданым сваёй справе, каб ніякая іншая любоў не
магла перайсці яму дарогу. I быць настолькі шчырым і адданым, каб здолець раз і назаўжды забыць пра ўсё, што яму давялося пераадолець і прынесці ў ахвяру ў імя сваёй святой справы.
Тым, хто ідзе па шляху настаўніцтва...
Блаславёны Уладар наш, Прарок, за ўсё сваё жыццё толькі аднойчы здзейсніў хадж, але кожны дзень яго жыцця быў аддадзены пропаведзі і навучанню шляху праўдзіваму.
/Ь® *64
Тыя, хто не лічыцца з літасцямі, якімі адарыў іх Усявышні, і не дзейнічае ў адпаведнасці з імі, падобныя да тых, хто сваімі ж рукамі губіць уласную крыніцу.
Бываюць такія слёзы, якія могуць заваяваць шматлікія сэрцы.
*64
Веліч трэба шукаць не ў вялікіх дзеяннях і вялікіх планах, а ва ўменні чалавека рабіць альбо не рабіць штосьці ў імя аднаго Алаха і ў словах Усявышняга, звернутых да такога чалавека: «Я табой задаволены».
Хто сее падчас ураджаю, той губляе ў абодва сезоны, калі сеюць і калі пажынаюць плады.
*64
Вернік абавязкова павінен паставіць сваю веру на падмурак практыкі. Калі вера і (адпаведныя ёй) дзеянні возьмуць пад кантроль яго пачуцці, тады карабель яго паўсядзённага жыцця зможа ўзяць курс на выратаванне.
<?> ч?»
Наша права карыстання тым, што належыць Алаху, падобна да права карыстання прыватнымі асобамі дзяржаўнай зямлёй...
Калі сумленне чалавека занепакоенае яго памылкамі, то гэта значыць, што гэты чалавек умее адрозніваць добрае ад дрэннага.
Вораг поспеху дастатак і раскоша.
Калі вам ёсць, што губляць, то не кладзіце ўсе яйкі ў адзін кошык!..
Асцярожнасць, можа, і няздольная змяніць лёс, але затое яна вызваляе ад супрацьборства з лёсам.
Ёсць вялікая розніца паміж проста даверам і балансам паміж даверам і асцярожнасцю... I толькі празорлівыя людзі могуць ведаць, у якіх сітуацыях трэба давярацца людзям, а ў якіх варта выяўляць максімальную асцярожнасць.
У пропаведзі важна, каб слова прапаведніка адпавядала прынцыпам шчырасці і было пачута людзьмі. Ніколі нельга спрабаваць прапаведваць тым, хто пераўзыходзіць цябе ў веданні тых ісцін, што ты прапаведуеш, бо гэта можа прывесці да адваротнага выніку. Дзеці не павінны навучаць сваіх бацькоў, вучні настаўнікаў, а навучэнцы майстроў. I варта задумацца над тым, чаму
Абу Таліб21 не прыслухаўся да слоў свайго пляменніка Прарока Мухамада...
Няма на свеце нічога, што прымусіла б прынесці ў ахвяру сваіх бацькоў. Але калі яны гавораць табе: «Не служы ісламу!» г. зн. перашкаджаюць табе служыць тваёй веры, то ты не павінен прыслухоўвацца да такой забароны. Ва ўсім астатнім усялякі, хто паслухмяны бацькам сваім, набудзе ў сваім жыцці радасць, спакой і дастатак.
Вернік гэта гарант спакою і бяспекі на Зямлі.
Нават калі чалавек мае рацыю, ён не павінен спрачацца са сваім бацькам. Гнеў як боская ўласцівасць у той альбо іншай ступені прысутнічае ў кожным чалавеку. Але чалавек не павінен яго выказваць. I калі ён выхаваны так, як таго патрабуе дух Блаславёнага Мухамада, ён будзе горды і поўны годнасці перад абліччам ворага, але ў такой жа ступені сціплы перад абліччам вернікаў.
Будзь добрым з тымі, хто поўны злосці і нянавісці, і твая дабрыня спыніць іх. Помні, што «чалавек раб той дабрыні, якая яму зробленая»...
Людзі, якія паводле сваёй існасці нікчэмныя і нічога з сябе не ўяўляюць, заўсёды трымаюць вакол сябе яшчэ
21 Абу Таліб ібн Абд аль-Муталіб дзядзька Прарока Мухамада і бацька імама Алі. Старэйшына племені курайшытаў. Абу Таліб падчас хваробы не адказаў Прароку на яго словы: «О, дзядзька, скажы: “Няма Бога, апроч Алаха”». Ён так і не прыняў ісламу і памёр політэістам.
больш маленькіх і слабых людзей. Так яны спрабуюць кампенсаваць свой комплекс непаўнавартаснасці.
Шатан, як правіла, спакушае тых, хто не жыве дзеля навучання і пропаведзі. Тыя, хто не вучыць людзей дабру і не заклікае іх пакінуць зло, не змогуць скарыстацца Божым дарам Адкрыцця. Яны будуць далёкія ад боскага натхнення. Яны могуць пісаць кнігі, але слова іх падобна неўрадлівай глебе, і яно поўнае цемрадзі. I толькі ў тых, што прапаведуюць запаведзі Усявышняга і вучаць людзей дабру, можна ўбачыць знакі боскага натхнення. Таму мы павінны чытаць, думаць і імкнуцца несці людзям зернейка Адкрыцця, каб не пагубіць сваю душу і захаваць яе ў першароднай свежасці і чысціні.
У наш час і ў цяперашніх умовах адзінай мэтай прапаведніка павінна быць служэнне Усявышняму і задавальненне Яго волі. Ніякая іншая свецкая думка альбо пачуццё не павінны абразіць яго святую мэту. Вось як павінен думаць прапаведнік: «Калі аднойчы наступіць дзень, і я апынуся ў пекле, то і там я павінен знайсці душу, якая пачуе мой справядлівы заклік і прыслухаецца да голасу ісціны».
Крэда тых, хто здабыў веліч
Лічыць ідэю служэння чалавецтву ў імя Алаха найвышэйшай. Ставіць нашу святую справу вышэй за ўсе жаданні нафса і матэрыяльных запатрабаванняў. Спазнаўшы ісціну, быць гатовым прынесці ў ахвяру дзеля яе ўсё, што нам блізка і дорага. Устойліва і да канца вытрываць усё, з чым мы сутыкнёмся на сваім шляху, каб адкрыць будучым пакаленням дарогу да сапраўднага шчасця. Адмовіцца ад усіх матэрыяльных і духоўных задавальненняў
і бачыць сваё шчасце ў шчасці іншых людзей. Кіруючыся прынцыпам «быць наперадзе ўсіх, калі трэба нешта зрабіць, і быць у канцы чаргі, калі раздаюцца ўзнагароды», трымацца далей ад барацьбы за ўладу і рангі і не шукаць сабе лёгкай нажывы... Вось сэнс і мэта майго існавання, якім я не магу здрадзіць ні пры якіх акалічнасцях...
Дзякуючы становішчу, якое займаюць тыя, хто ідзе наперадзе якога-небудзь руху, кожная пазітыўная рыса іх характару, узрастаючы ў прагрэсіі, перадаецца тым, хто рухаецца за імі. Адпаведна адмоўныя рысы іх характару і ганебныя ўчынкі, з часам павялічыўшыся ў некалькі разоў, пераходзяць да тых, хто ідзе следам, ператвараючы іх у нізкіх і нікчэмных істот.
Героі, якія прысвяцілі сябе справе Любові
Ясны і шчаслівы свет будучыні можа быць пабудаваны толькі рукамі герояў, акрыленых самай чыстай любоўю. Герояў, вусны якіх вянчае ўсмешка любові да ўсяго існага, сэрцы якіх прасякнуты самаахвярнасцю, позіркі поўныя высокага сэнсу і міласэрнага вітання ўсяго. Герояў, якія і ў Сонцы, і ў зорках бачаць толькі любоў...
Той, хто ўвесь без астатку аддаўся справе служэння чалавецтву, нават у хвіліны лютасці і гневу ўмее захаваць годнасць і сур’ёзнасць, якія паставяць на месца любога парушальніка спакою. I таму, што б ні рабіў такі чалавек, ён заўсёды лічыцца канструктыўным і карысным.
Мэта і сродкі
Прыступаючы да справы і здзяйсняючы чарговы важны крок, трэба спачатку вызначыцца з мэтамі, каб потым не заблытацца ў сродках. Калі на шляху служэння народу не паказаць духоўна надзейны шлях і не вызначыць пэўную мэту, думкі змяшаюцца, а тыя, хто ўстаў на гэты шлях, стануць ахвярамі гэтых думак.
Думкі заўсёды павінны быць занятыя перш-наперш мэтай. У адваротным выпадку чалавек можа стаць ахвярай хаосу, што запанаваў у яго розуме. Колькі было распачата выдатных спраў, якія загінулі праз тое, што людзі сталі блытаць мэты са сродкамі. I не толькі загінулі і выявіліся бясплоднымі, але і пакінулі пасля сябе цэлы шлейф злосці і нянавісці.
Кожны чалавек дзеяння найперш павінен арыентавацца на волю і жаданне Вялікага Стваральніка і павінен імкнуцца дагадзіць Яму. У адваротным выпадку ён, сам таго не заўважаючы, пачне арыентавацца на зусім іншыя мэты, якія стануць яго ідаламі і боствамі. Мана і памылка паўстануць перад ім у абліччы ісціны. Эмоцыі і капрызы, пераўтварыўшыся ў думку, завалодаюць яго розумам. I ён, думаючы, што здзяйсняе подзвіг у імя веры, пачне адно за адным здзяйсняць злачынствы...
Найменшая часцінка таго, што зроблена дзеля Усявышняга, ярчэйшая за Сонца, кропелька падобная да акіяну, а імгненне раўнацэннае вечнасці. I паколькі гэта так, то нават калі вы пераўтворыце ў рай цэлыя светы, але не тым шляхам, што прыемны Алаху, гэта не будзе мець ніякай вартасці і ніякага значэння і толькі цяжкім грузам адказнасці ляжа на вашы плечы.
Усё, што служыць дасягненню мэты, каштоўна ў залежнасці ад таго, наколькі дасканалым сродкам яно з’яўляецца. Вось чаму на ўсе тыя сродкі, якія не прыводзяць да мэты і нават складаюць перашкоду на шляху да яе дасягнення, заўсёды абрушваліся праклёны. I вось па якой прычыне тыя ж праклёны абрушваліся на зямное жыццё. Хоць з пункту погляду таго, як дасканала Зямля адлюстроўвае Боскія Імёны і якой велікапышнай сукупнасцю прыгажосцей яна з’яўляецца, яе нельга не любіць і нельга ёю не захапляцца.
«%» «ö»
Ёсць шмат сродкаў і шляхоў служэння ісціне. I кожны з іх каштоўны настолькі, наколькі ён здольны развіць у чалавеку павагу і прыхільнасць да ісціны і справядлівасці. Калі нейкі дом акрыляе сваіх насельнікаў праўдзівым веданнем («ма’рыфат»), калі храм зачынае ў душах людзей, якія сабраліся пад яго купаламі, думку пра вечнасць і калі школа напаўняе сэрцы сваіх вучняў надзеяй і верай, то гэта значыць, што кожнае з гэтых трох месцаў выконвае сваю місію, і па гэтай прычыне яно свяшчэннае. Але калі гэта не так, калі яны не адпавядаюць ускладзеным на іх надзеям, то гэта значыць, што кожнае з іх гэта чарговая падступная пастка, якая не дазваляе чалавеку дасягнуць сваёй святой мэты. Тое ж самае можна сказаць пра рознага кшталту арганізацыі, кружкі, фонды, партыі!..
Кожны заснавальнік якой-небудзь установы альбо інстытута незалежна ад ступені іх значнасці як мага часцей павінен думаць пра асноўную мэту, дзеля якой ён іх заснаваў, каб не сысці са свайго курсу і каб яго дзейнасць магла прынесці чаканы плён. У адваротным выпадку пансіёны і школы, мэта стварэння якіх была забытая, падобна
да чалавека, які забыў, дзеля чаго ён быў створаны, пачнуць кіравацца іншым і шкодным для іх саміх шляхам і ніколі не дасягнуць сваёй першапачатковай мэты.
Замкнёнасць на ўласным мысленні, спроба манапалізаваць думку і няўменне ўбачыць чужую правату ёсць не што іншае, як праява залежнасці ад сродкаў і адсутнасці прыхільнасці мэтам. Чым, як не праявай нявернасці да вышэйшай мэты, з’яўляецца злосць і нянавісць да ўсіх тых, хто падзяляе з табой адны і тыя ж пачуцці і думкі? Ах, гэтыя нізкія пачвары, добраахвотныя рабы ўласнай плоці, якія спрабуюць кіраваць светам па законах сваёй скажонай «геаметрыі»!..
Нарада
Нарада гэта адзін з найважнейшых метадаў, дзякуючы якому абмежаваныя па сваёй сутнасці розум і думка становяцца неабмежаванымі.
Няма такой дзяржавы і такога войска, якія былі б магутнейшыя за інстытут нарады.
Славячы надзейных паплечнікаў Прарока, Усявышні у якасці доказу іх велічы сказаў у Каране: «Яны раяцца адзін з адным у справах сваіх». I гэта нягледзячы на тое, што ў іх было мноства іншых вартасцей...
Разумней за разумнага той, хто ўмее ацаніць розум і меркаванне іншых.
Нарада гэта самы дзейсны эліксір супраць заскарузласці думкі.
Калі два розумы лепш за адзін, то сотні розумаў, вядома ж, будуць яшчэ лепш. Нарада і ёсць такое плённае яднанне розумаў.
Тыя, хто, паспадзяваўшыся на ўласны розум, не звяртаецца за парадай да іншых людзей хай яны нават геніі, усё роўна могуць лічыцца неразумнымі, бо яны грэбуюць нарадай, якая надае думцы адмысловую глыбіню.
Асцярожнасць
Асцярожнасць патрэбная для таго, каб папярэдзіць верагоднасць паразы і не хапацца потым за галаву. I колькі ёсць людзей, якія без належнай падрыхтоўкі бяруцца за нейкае пачынанне, а ў выніку альбо застаюцца ні з чым, альбо пачынаюць крытыкаваць лёс. Так-так, спачатку яны робяць памылкі пры прыняцці неабходных захадаў, а потым у сваёй паразе вінавацяць лёс.
У залежнасці ад таго, наколькі вялікая і сур’ёзная мэта таго альбо іншага пачынання, настолькі важны сам падрыхтоўчы этап і тая асцярожнасць, якую мы павінны выяўляць перш, чым прыступім да выканання сваёй задумы. Таму, калі чалавек у адпаведнасці са ступенню велічыні той адказнасці, якую ён на сябе ўзяў, не зробіць папярэднія разлікі з вызначэннем усіх «плюсаў» і «мінусаў» і загадзя не прывядзе ўсё ў парадак, то гэта будзе азначаць, што ён альбо авантурыст і несур’ёзны чалавек, альбо прос-
та неразумны. А актыўнасць такіх неразумных людзей, як правіла, бывае болып небяспечнай за іх бяздзейнасць.
Асцярожнасць і прадбачлівасць, якія праяўляе чалавек у імя дасягнення сваіх мэт і чаканых вынікаў, самі па сабе ўяўляюць вялікі капітал. Найменшая слабасць альбо недагляд, праяўленыя ў гэтым, адносяцца да ліку буйных памылак, за якія яму потым давядзецца адказваць. Разумны чалавек гэта чалавек, які ўмее прадугледзець і загадзя падрыхтавацца да ўсіх «пабочных эфектаў» і шкодных з’яў, з якімі яму выпадзе сутыкнуцца. Як гаварылі нашы продкі, «ты павінен схапіць злодзея перш, чым ён зможа цябе абакрасці», каб не вінаваціць потым у сваіх няўдачах яго альбо свой лёс.
Перш чым прыступіць да якой-небудзь справы, чалавек павінен загадзя ўсё абдумаць, скласці план і прыняць усе неабходныя меры, што вядуць да выканання яго задумы. I ён павінен імкнуцца максімальна пазбягаць усяго таго, што не абяцае яму ні матэрыяльную, ні маральную альбо духоўную карысць. А той, хто не лічыцца з гэтымі правіламі, той займаецца пустой і бессэнсоўнай справай, што сведчыць пра недаразвітасць яго розуму і тое, што ён яшчэ не выйшаў з дзяцінства.
Чалавек па-сапраўднаму праяўляе сябе тады, калі ён можа дасягнуць поспеху насуперак найцяжэйшым выпрабаванням і найскладанейшым умовам. А абавязкі, якія ты закліканы выконваць у такіх умовах, могуць быць паспяхова выкананыя толькі пры наяўнасці добрай падрыхтоўкі і рацыянальнага планавання. Таму можна сказаць, што каштоўнасць якога-небудзь чалавека прама прапарцыянальная яго поспехам, а яго поспехі — прама прапарцыяналь-
ныя яго прадбачлівасці і ўменню прымаць дакладныя рашэнні.
Нельга блытаць асцярожнасць з баязлівасцю, а непрадбачлівасць з адвагай. Хоць, калі ў выпадку з асцярожнасцю дайсці да крайнасцей, гэта і можа нанесці пэўную шкоду, аднак падобная шкода, як правіла, бывае лакальнай і лёгкая да выпраўлення. А вось самаўпэўненасць тых, хто блытае непрадбачлівасць з мужнасцю, і іх донкіхоцтва заўсёды нясуць з сабою небяспеку і вялікую рызыку.
Веліч чалавека ў вачах Усявышняга вымяраецца веліччу яго мэты і самаадданай працы ў імя яе дасягнення. А гэта вымяраецца яго здольнасцю аддаваць перавагу чужой радасці, а не сваёй уласнай. Хіба можна ўявіць сабе большую самаахвярнасць, чым уменне стрымаць уласны гонар і годнасць дзеля інтарэсаў грамадства, своечасова спыніцца і праглынуць свой гнеў там, дзе ты павінен абрынуць яго на кагосьці, альбо добраахвотна пазбавіць сябе свайго ўласнага шчасця?!
Было б неразумна лічыць, што палкаводцу няма чаго весці доўгія разлікі і працаваць над планамі ваенных дзеянняў, а досыць толькі спадзявацца на адвагу сваіх салдат. Гэтак жа сляпая надзея на адвагу як на адзіны шлях да поспеху і нявер’е ў эфектыўнасць планавання і прадбачлівасць з’яўляюцца не меншай бязглудзіцай.
He толькі сама спроба распачаць што-кольвек, але і прадбачлівасць, якая папярэднічае ёй, ёсць малітваю, звернутай да Усявышняга ў чаканні Яго спрыяння. Як сама спроба, так і прадбачлівасць з’яўляюцца двума бакамі
адной ісціны. Недахоп, які выявіўся на адной з гэтых стадый, можа спыніць спрыянне Гасподняе і стаць прычынай няўдачы. А бясхібнасць дзеянняў і бездакорнасць шляху могуць быць гарантаваныя толькі пільнай прадбачлівасцю і праніклівасцю. О, якія шчаслівыя тыя, хто гэта разумее!..
Цярпенне
Цярпенне22 падобна да горкай травы, якая спыняе боль.
Яно прыкрае на смак, але значна карысней за шматлікія прысмакі.
Кожная цяжкасць нясе ў сваім чэраве зародак лёгкасці, але трэба пацярпець да пачатку «родаў».
Цярпенне і поспех хоць і выглядаюць па-рознаму, аднак іх можна лічыць двайнятамі, так яны ўзаемазвязаныя.
Акіяны складаюцца з кропель, але ніхто не ў сілах сціснуць той тэрмін, за які кропля ператвараецца ў акіян...
Цярпенне ў спалучэнні з абачлівасцю вось найлепшы са шляхоў спраўджання надзей.
Toe, чаго болып за ўсё маецца ў засеках паспешлівага чалавека, — гэта памылкі.
Шляхі, якія вядуць да вяршынь, пачынаюцца ў далінах... вядома, для тых, хто цярплівы.
22 Слова «сабр» (араб. цярпенне) першапачаткова азначала назву вельмі горкай, але карыснай травы.
Калі ёсць на свеце нешта, што спачатку было б горкім, як атрута, а ў канцы салодкім, як мёд, то гэта, вядома ж, цярпенне.
Цярпенне... Так называюцца пазітыўныя дзеянні, якія трэба распачаць, калі нешта здараецца. Таму святыя лічылі недарэчным прасіць аб цярпенні, перш чым яно спатрэбіцца...
Трываць, а не крыўдаваць
Гэта ты быў тым, хто ўзвясціў аб слове Божым, калі вакол усё яшчэ было змрочна. Сляпыя могуць не ведаць гэтага, але Зямля і Неба таму сведкі. I не трэба скардзіцца, гледзячы на тых, хто не ведае, што дзее! Хай людзі не ведаюць, наколькі вялікі твой подзвіг, але Творца ведае!..
Ты паступіў так, як патрабавала ад цябе высакароднасць тваёй натуры, і цяпер усё вакол цябе падобна да раскошнага кветніка... Навошта ж скардзіцца на дзве-тры калючкі, калі вакол цябе так шмат выдатных руж? I асабліва калі гэтыя «калючкі» вынік недахопаў выхавання...
Хіба для сэрца, якое назаўжды прасякнута любоўю да Стваральніка, не ганебна патрабаваць у зямным жыцці ўзнагарод за тое, што ты здзейсніў дзеля вечнасці? I хіба свет зямны з усім, што ў ім ёсць, не асуджаны на згубу, а будучае жыццё пасля смерці хіба не вечнае ва ўсёй яго неверагоднай прыгажосці і пышнасці?.. Навошта ж тады патрабаваць узнагароду за тое, што ты здзейсніў дзеля найвышэйшай мэты?! Будучы свет і тое, што хаваецца за ім, у тысячу разоў каштоўнейшае за зямное жыццё.
Ä®
Павага, якую табе выказваюць людзі, не павінна падмануць цябе, і нават калі яна цалкам дарэчы і заслужаная, ты не павінен лічыць яе прыкметай сваёй велічы і не павінен трапляць у залежнасць ад таго добрага меркавання, якое фарміруецца вакол цябе. I ўжо тым больш ты не павінен пляміць сваё сумленне, лічачы іншых ніжэйшымі за сябе! Бо каштоўнасць чалавека ў вачах Усявышняга вымяраецца чысцінёй яго духу і ўзвышанасцю сэрца. О, наколькі жудасны лёс таго, хто абраў матэрыяльнае замест духоўнага і быў расціснуты пад цяжарам сваёй фізічнай сутнасці!..
Павага да старэйшых гэта, вядома ж, важны прынцып, але гэта не значыць, што ты павінен патрабаваць да сябе павагі з боку малодшых. Павага, якую выказваюць табе іншыя людзі, бясшкодная, калі яна выказваецца спантанна і без якіх-небудзь патрабаванняў з твайго боку. Але калі ты зажадаеш яе, то яна тут жа ператворыцца ў недасяжны аб’ект любові і ўвядзе цябе ў бясконцыя пакуты і знявагі.
4^® Ч?»
Як бы людзі высока ні адзываліся пра цябе і якой бы высокай думкі пра цябе ні былі, ты не павінен давяраць усяму гэтаму! I хоць такое стаўленне прымальна ў тым сэнсе, што яно адлюстроўвае ў сабе добразычлівасць Нябёсаў, яно не з’яўляецца тым, да чаго варта імкнуцца. Задавальненне, якое яно прыносіць, імгненнае, але пакуты ад яго часта бываюць непазбежныя. He дазваляй гэтым ілюзіям падмануць цябе, не губі сваё сэрца!
<ä®
Ці думаў ты пра тое, што па меры пашырэння тваёй высакароднай і справядлівай дзейнасці цябе пачнуць выпрабоўваць не толькі твае ворагі, але і твае сябры? Задумай-
ся над гэтым! I будзь да канца сумленным і высакародным са сваімі сябрамі, якія ў любы момант могуць стаць для цябе прыладай выпрабаванняў з боку Усявышняга!
Глядзі, не ператварай свае дабрадзействы, якія ты здзейсніў на шляху служэння народу і якімі ты атачыў сваіх падначаленых, у сродак для папрокаў супраць гэтых людзей і не вінаваць іх у няўдзячнасці, настройваючы іх супраць самога сябе! Помні пра тое, што ўсё, зробленае табой, гэта ўсяго толькі твой абавязак і што на табе ляжыць вялізная адказнасць!
Калі па меры таго, як ты чытаеш, разважаеш і ў поце чала свайго працуеш на шляху Гасподнім, ты, адчуўшы сціпласць, не кіруешся прынцыпам не «адрозніваць гнеў Божы і Яго міласць», то ведай, што на кожным кроку вогненная лапа твайго эга будзе браць цябе за горла! He забывай аб гэтым, і хай цябе не пакіне боязь!
Не кажы мне пра веліч спраў сваіх і не распавядай, як прыносіш сябе ў ахвяру! Але калі ты лічыш плён працы сваёй агульным набыткам, ласкай Божай, якой нас надарыў Усявышні за турботы і старанні тваіх сяброў, і калі ты ўмееш быць першым, калі трэба нешта зрабіць, і знікаеш, калі раздаюць узнагароды, то, прашу цябе, распавядзі мне пра гэта! Распавядзі, і хай салодкае, быццам шэрбет, слова прынясе спакой у маё сэрца.
He кажы: «Mae веды, мой гонар, мая гордасць...», радуючы песнямі свайго нафса ворагаў і прымушаючы пакутаваць сваіх сяброў! Калі ў табе ёсць нешта высокае і каштоўнае, то хай яно дасць свой плён у жыцці, што будзе
пасля смерці ў свеце іншым! Калі ёсць у тваім жыцці легендарнае, то хай яно застанецца анёльскімі мелодыямі навекі.
Цвёрдасць і здрада
Наколькі важна знайсці ісціну і аддацца ёй усім сэрцам, настолькі важна і годна ўвагі праявіць вернасць і цвёрдасць на яе шляху. Вядома, нельга і падумаць пра тое, што чалавек, які набыў святло ісціны ў сваім сэрцы, можа здрадзіць сваёй справе!.. А што датычыцца тых, хто пастаянна змяняе алтары, то гэта ўсяго толькі няшчасныя, якія так нічога і не зразумелі альбо не змаглі ацаніць годна тое, што ім было падаравана.
Шчасліўцы, якія пераўтварылі свае сэрцы ў берагі акіяна ісціны, не ведаючы супакою і задавальнення, убіраюць у сябе кожную новую хвалю таго акіяна і ўсклікаюць: «Ці няма яшчэ?!» Гэта тыя, хто спыніўся шукаць, знайшоў свой алтар і дасягнуў духоўнай сталасці. А тыя, хто безупынку мітусіцца ў розныя бакі, гэта альбо людзі, якія не ведаюць, як трэба шукаць, альбо тыя, хто не ведае розніцы паміж пошукам і набыццём. Знаходзяць толькі тыя, хто шукае, тыя ж, хто не ўмее шукаць, застаюцца там, дзе былі. А вар’яты, якія думаюць, што ўжо знайшлі, працягваюць таптацца на месцы.
Людзі, якія не ведаюць пастаянства ні ў думках, ні ва ўчынках, не толькі губяць давер да сябе, але і заўсёды выступаюць прычынай крушэння надзей сваіх таварышаў па барацьбе. Падобна, як выпадзенне аднаго чалавека з грамады, што ідзе з натхненнем, парушае рытм руху і становіцца прычынай разладу, так і аддаленне некаторых асоб з адзінай грамады тых, хто аб’яднаўся вакол адной ідэі,
бянтэжыць іх паплечнікаў, уводзіць у песімізм і смутак і радуе ворагаў.
Тыя, хто, парушаючы дадзенае імі слова, пастаянна ўпадае ў нерашучасць, з часам страцяць давер да сябе і паступова падпадуць пад чужы ўплыў. 3 часам, страціўшы ўсю сваю годнасць, гэтыя паралізаваныя душы стануць вельмі шкоднымі як для сябе, так і для таго грамадства, у якім яны жывуць.
Калі ўжо сёння, паддаўшыся дробным разлікам, некаторыя слабыя людзі робяцца ахвярамі ўласнай пыхі, славалюбства і юру, то што ж яны будуць рабіць тады, калі ўвесь наш гарызонт будзе запоўнены чорнымі хмарамі матэрыяльных інтарэсаў, а рознага кшталту страхі і турботы паралізуюць нашу волю?..
Гісторыя чалавецтва поўная прыкладаў таго, як узятыя коштам крыві сотняў тысяч герояў гарады і фартэцыі былі назаўжды страчаныя з-за подлых учынкаў асобных баязліўцаў і здраднікаў. I ў гісторыі кожнага народа гэтых прыкладаў так шмат, што на іх апісанне не хопіць і шматлікіх тамоў энцыклапедый...
О, ганарыстасць, прагная крыві! О, юрлівасць, якая не прызнае Бога! О, нізкая скнарнасць!.. Колькі было сэрцаў, якім варта толькі раз наблізіцца да вас, каб скамянець аднойчы і назаўжды. Колькі было душ, якія, падобна кветкам, што адчулі восеньскі вецер, пазбавіліся ў вашай душнай атмасферы апошняга пялёстка. I колькіх герояў, велічных і выдатных, як кіпарысы, пад ваш смех пакінулі сцены храмаў і загінулі за кубкам хмелю. Так, героі, якія спазналі
вас, ператварыліся ў падабцаснікаў і ў вартых жалю істот, і колькі юнакоў, што пазналі вас, сталі вашымі ахвярамі!..
Вернік падманваецца адзін раз
Кожны высокі ідэал і вялікая ідэя здабываюць жыццё дзякуючы сістэмнаму мысленню і добраму планаванню, а затым знаходзяць сабе прыхільнікаў і ператвараюцца ў «алтар», які па некалькі разоў на дзень усміхаецца іх лёсу. А думка, пазбаўленая такога апірышча, асуджаная на смерць яшчэ да таго, як яна народзіцца.
Hi ў сваіх рашэннях, ні ва ўчынках мы ні ў якім разе не павінны абапірацца на тыя асновы, сілы і непастаянныя фактары, якія не маюць да нас ніякага дачынення. Кожны, хто ўскладаў на іх надзеі, у рэшце рэшт заставаўся ні з чым, а тыя, хто будаваў на іх сваю будучыню, апыналіся пад руінамі таго, што яны пабудавалі.
Вышыня ідэалу, трываласць думкі і плана, шчырасць людзей, што служаць гэтай справе, вельмі важныя элементы. Але ў такой жа ступені важна знайсці дакладныя суадносіны прычын і мэты, якія неабходныя для выканання задуманага. I тыя, хто звяртаецца да сродкаў, што не былі выпрабаваныя і загадзя абмеркаваныя, губяць не толькі тых, хто ім даверыўся, але і саміх сябе.
Да добрай і справядлівай мэты можна прыйсці толькі добрым і справядлівым шляхам. Шукаць дабро і справядлівасць там, дзе яны невядомыя, гэта прыкмета няведання, а імкнуцца да іх цёмнымі і несправядлівымі шляхамі сведчанне самападману.
гЬ® «64
Пазітыўнае не можа быць пабудавана на негатыўным. Пазітыўнае павінна займаць у негатыўным такое ж месца, якое займае прахожы ў карусельных дзвярах. I ён не павінен затрымлівацца ў гэтых дзвярах, а павінен рушыць далей і ні ў якім разе не сутыкацца з імі.
Вечныя ісціны не могуць быць давераныя нясталым і зменлівым элементам. Падобна да таго, як недарэчна было б будаваць на плывучых выспах якія-небудзь жыццёва важныя аб’екты, так недарэчна было б імкнуцца рабіць вялікую справу, застаючыся на службе той сістэмы, якая знаходзіцца ва ўладзе іншых сіл.
Супярэчнасці
Ты марыш пра дасягненне чысціні і празрыстасці ў сваіх пачуццях і думках... Марыш знайсці сябе, развіць свае высакародныя здольнасці і дасягнуць святасці... Але як усё гэта можа адбыцца, калі ты нават не спрабуеш вызваліцца ад цялесных уцех і не ідзеш насуперак сваім нізкім жаданням?!.
«64
Ты хочаш знайсці адзінства ў душы і раз і назаўжды акунуцца ў духоўную асалоду... Але як усё гэта можа адбыцца, калі над табой уладараць заганныя пачуцці і ты пакорліва прытрымліваешся кожнага загаду свайго цела?!.
«64
Ты мроіш пра тое, як узняцца і накіравацца ў звышгранічныя светы... Але як усё гэта можа адбыцца, калі ты ўсё яшчэ як дзіця працягваеш заставацца верным бруду зямнога жыцця?!.
ЧзЧ
Ты жадаеш вырашыць праблемы, якія назапашваліся стагоддзямі... Але як усё гэта можа адбыцца, калі ты не набраўся рашучасці, не захапіўся надзеяй і не выказаў гатоўнасці набрацца цярпення на цэлыя гады, a то і стагоддзі?!.
Ты смуткуеш па жыцці, знойдзеным ва Усявышнім, і пра насычэнне сваіх духоўных патрэб... Але як усё гэта можа адбыцца, калі ты не можаш вынесці да канца ўсе нягоды посту?!.
Ты спадзяешся і чакаеш, калі наступіць той час, калі ты здабудзеш уладу над людскімі сэрцамі... Але як усё гэта можа адбыцца, калі па сто разоў на дзень ты сам парушаеш сваю клятву?!.
Ты не бачыш у сабе ніводнага недахопу і жадаеш, каб усе былі пра цябе такога ж меркавання... Але як усё гэта можа адбыцца, калі абцяжараны тысяччу грахоў ты кожны дзень дэманструеш людзям уласныя супярэчнасці?!.
Мэта жыцця
ым адрозніваецца ад жыцця звяроў поўнага жывёЧльных імкненняў жыццё чалавека, які не паставіў перад сабою высокую мэту служэння людзям?!
Прывітаць любую справядлівую справу і справядлівы ўчынак азначае паважаць справядлівасць і праведнасць. Тыя, хто лічыць правай толькі сваю справу і свой курс, паверце, вельмі хутка застануцца адзін на адзін з самімі сабою, будуць пастаянна мяняць свае ўяўленні аб тым, што
справядліва, а піто не, і ніколі не змогуць знайсці пастаянства.
Любы прадстаўнік...
Для любога чалавека, які з’яўляецца прыкладам служэння высокаму ідэалу, абавязковымі ўмовамі застаюцца праўдзівасць, сумленнасць, усведамленне свайго абавязку, высокі інтэлект, здольнасць адначасова бачыць і сённяшні дзень, і заўтрашні, а таксама, нягледзячы ні на што, чысціня і цнота ў жыцці. Для чалавека, які займае адміністрацыйную пасаду, страта адной з гэтых якасцей гэта сур’ёзны недахоп, а для тых, каго ён рэпрэзентуе ў грамадстве, вялікае няшчасце.
Адзінства ўнутранага і знешняга
Тыя, хто хоча выправіць свет, павінны спачатку выправіць саміх сябе. Найперш яны павінны ачысціцца ад злосці, нянавісці, а таксама ўстрымацца ад ганебных учынкаў, каб стаць прыкладам для іншых людзей. Якімі б выдатнымі ні былі прамовы тых, хто не навучыўся кантраляваць сябе, змагацца з самім сабою і валодаць уласнымі пачуццямі, яны не ўсхвалююць сэрцы, а калі і ўсхвалююць, то ненадоўга.
Тыя, што лунаюць у вышынях
Людзі, якія ўдзень і ўначы працуюць на шляху асветы чалавецтва, думаюць толькі пра шчасце чалавека і працягваюць яму руку штораз, калі той можа абарвацца ў прорву, гэта найвышэйшыя душы, што спасціглі саміх сябе і, падобна як анёлы-ахоўнікі, выпрасталі крылы свае над тым грамадствам, у якім яны жывуць. Яны бязлітасна змагаюцца з усімі бедамі, што абрушваюцца на гэтае грамад-
ства, спыняюць смерчы, ідуць насустрач агню і ніколі не закрываюць вачэй, каб здолець своечасова спыніць любую верагодную нягоду.
Непахісная воля
Уладальнікі непахіснай волі і высакароднага характару насуперак усім перашкодам, якія ім выпадзе пераадолець, могуць нічога не страціць і захаваць сябе такімі, якімі яны былі перад тым. Але што ж думаць пра слабавольных істот, якія па некалькі разоў на дзень мяняюць свой склад думак і свой кірунак?
Самотныя і дзіўныя людзі
ССамотны не той, хто застаўся ўдалечыні ад свайго агменю і сваіх сяброў. Самотны той, хто незразумелы таму грамадству, у якім ён жыве. Той, хто з-за сваіх ідэалаў і перакананняў, самаахвярнасці і гераічных высілкаў і рашучасці пастаянна сутыкаецца з групамі людзей, якія жывуць дзеля ўласных інтарэсаў, адпрэчваецца грамадствам і лічыцца дзіўным і незразумелым чалавекам.
Служэнне нацыі
Наш шлях падтрымліваць любое пазітыўнае і высакароднае пачынанне ў імя нацыі і краіны і абараняць усіх тых, хто ўзяў на сябе святы абавязак захоўваць яе інтарэсы. Мы ніколі не будзем адказваць на абвінавачванні ў бязвер’і і ерэтычных памылках і ніколі не будзем прамаўляць слова «амін» у адказ на чые-кольвек праклёны, каму б яны ні прызначаліся!..
Імкненне да яднання
Кожны хоча, каб усе безагаворачна кіраваліся яго шляхам і падпарадкаваліся яго метаду, але сам не шукае яднання з іншымі. Але ж Усявышні вучыць нас: «Імкніцеся да яднання».
Калі ўжо мы не можам аб’яднацца, то давайце хоць бы не будзем варагаваць і не будзем акцэнтаваць увагу на адрозненнях, якія існуюць паміж намі.
Ласка Алаха да супольніцтва такая, што ні адзін нават самы выключны чалавек не зможа яе атрымаць у адзіночку.
Перадусім планаванне
Плануючы штосьці, трэба ўлічваць не толькі тыя прычыны і сродкі, якія павінны прывесці вас да мэты, але і магчымыя перашкоды, каб потым, калі з’явяцца праблемы, не крытыкаваць лёс і не страціць давер людзей.
План
Добры план і дакладны разлік гэта гарантыя поспеху і працягласці любога пачынання. Але там, дзе іх няма, фіяска непазбежнае. А што ж тады казаць пра справы агульнанацыянальнага значэння, пра кіраванне дзяржавай і пра адраджэнне і ўзвышэнне чалавека, кожнае каліўца якога загадка?!.
Вынік
Важныя не шум і разняволенасць у пачатку справы, а канчатковы вынік.
Плады раскаяння з’яўляюцца на галінах неабачлівасці.
Лісам курэй не давяраюць!
Горшыя за атруту сённяшнія мёд і малако, якія заўтра атруцяць табе жыццё.
Сапраўдная радасць тая, якая прыходзіць напрыканцы.
Тое, што спачатку падаецца шкодным, у канцы можа выявіцца карысным, і наадварот.
Апошняя хвіліна цяжкасцей гэта першая хвіліна палягчэння.
Змагар за ідэю
Hi перамогі, ні паразы не могуць змяніць паводзіны змагара за ідэю.
Любая надзея пустая мара, калі ты не прайшоў школу цярпення і не дасягнуў унутранай спеласці.
Сродак і мэта
есправядлівыя шляхі не могуць прывесці да справядлівай мэты.
Несправядлівы сродак
Сістэмы, пабудаваныя на хлусні і перабольшанні, як бы доўга яны ні прастаялі, раней ці пазней абрынуцца на галовы тых, хто іх стварыў, пакінуўшы за сабою толькі сумныя мроі і мары, поўныя смутку.
Лянота і бестурботнасць
Усялякая вялікая барацьба і ісціна можа набыць сусветнае значэнне і захаваць сваю жыццяздольнасць дзякуючы ўстойлівасці, вернасці і беражліваму стаўленню тых, хто яе рэпрэзентуе. Але калі яна не мае разумных і верных сяброў, то раней ці пазней непазбежна загіне пад бесперапыннымі ўдарамі сваіх ворагаў.
Падобна як воды, якія, пазбавіўшыся здольнасці рухацца, пачынаюць гнісці і псавацца, гультаяватыя людзі, якія пакінулі сябе на літасць бестурботнасці і абыякавасці, асуджаныя на гніенне. Імкненне да ціхамірнага і бестурботнага існавання гэта першая прыкмета духоўнай смерці. Але калі пачуцці чалавека паралізаваныя, ён не пачуе гэты сігнал і не зазначыць гэты сімптом. I, натуральна, застанецца абыякавы таксама і да заўваг сяброў...
Лянота і абломаўшчына належаць да ліку самых асноўных прычын усякай ганебнасці і нястачы. Няма ніякага сумнення ў тым, што мёртвыя душы, якія канчаткова аддаліся ляноце і бяздзейнасці, аднойчы могуць пасці так нізка, што будуць не ў стане самастойна задаволіць свае нават самыя прымітыўныя і асноўныя запатрабаванні.
Тых, хто дзеля жанчын і гарэма пакінуў свае пасты, як правіла, у рэшце рэшт атрымлівалі ад лёсу аплявуху і караліся прама процілеглым таму, што яны шукалі. Дамы іх знікалі з зямлі, а дзеці уцеха сэрца, якія яшчэ ўчора так звонка смяяліся і гуляліся, назаўжды былі страчаныя. Наколькі поўныя сэнсу словы маці, звернутыя да камандуючага з Андалусіі, які не здолеў выявіць дастатковую доблесць у бітве і выйграць яе: «Ты не паказаў сябе годна ў баі, як мужчына, так здолей жа хоць бы плакаць годна, як жанчына!»...
Чалавек змяняецца і псуецца паступова. Ціха і непрыкметна падбіраецца да яго гнілата. Часам бывае так, што адзін дробны недагляд, адставанне на паўкроку ад астатніх могуць стаць прычынай яго згубы. Але, як правіла, такія людзі не бачаць гэтага і заўжды лічаць сябе на вышыні, a таму не заўважаюць нават таго, як з вяршыні высокага мінарэта ў адно імгненне зрываюцца на самае дно найглыбейшай прорвы!
4^*
Прывабныя прыгажосці зямнога жыцця, маёмасць і дзеці гэта толькі чарговае выпрабаванне. I лепшымі з тых, хто змог яго прайсці і здаць гэты іспыт на «выдатна», заўсёды былі тыя цвёрдыя, валявыя і непахісныя людзі, якія ні ўдзень, ні ўначы не забывалі пра сваю клятву верна служыць Усявышняму.
Славалюбства
Учалавеку закладзеныя не толькі шматлікія добрыя пачаткі, але і ў сілу вызначаных мудрых прычын пачаткі адмоўныя і заганныя. Так, да прыкладу, з такімі вар-
тасцямі, як шчырая прыязнасць, сумленнасць, самаахвярнасць і незалежнасць, у чалавеку нярэдка суседнічаюць і такія заганы, як славалюбства, ганарыстасць і жаданне быць заўважаным, якія забіваюць чалавечае сэрца і паралізуюць яго дух. Таму ў нашых стасунках з людзьмі мы павінны ўлічваць таксама і гэтыя натуральныя бакі іх характару, каб не адчуваць потым расчараванне.
Калі такія пачуцці, як славалюбства і ганарыстасць, якія першапачаткова прысутнічаюць амаль у кожным чалавеку, не задаволіць своечасова ў рамках дазволенага, то тыя, хто не можа кантраляваць у сабе гэтыя запатрабаванні, могуць стаць патэнцыяльна небяспечнымі людзьмі і прынесці вялікія страты не толькі сабе, але і ўсяму грамадству. Падобна, як спроба спыніць спусташэнне чагонебудзь, што напоўнілася да краёў, непазбежна прыводзіць да дэпрэсіі, разбурэння, арытміі і г. д., калі гэтыя моцныя жаданні душ, канчаткова пераможаных вышэйзгаданымі заганамі, не будуць накіраваныя ў прымальнае рэчышча, то разбурэнне таго свету, у якім яны існуюць, стане непазбежным.
Кожнае дзеянне і кожны ўчынак такіх духоўна няспелых людзей, што лічацца адносным злом, могуць разглядацца як удар па духоўным пачатку, аднак часам яны могуць набываць статус найменшага зла альбо нават лічыцца дабротаю, бо ў пэўных сітуацыях могуць станавіцца перашкодай на шляху зла і шляхам, які вядзе да дабра. Калі які-небудзь спявак, што патрабуе ўзнагароджанне за сваю глотку, замест таго каб душыць нас у смогу сваіх брудных песенек, праспявае што-небудзь выдатнае, чыстае, што вядзе нас да Усявышняга, то, вядома ж, такі яго спеў можа стаць значна меней шкодным, а для некаторых людзей і вельмі карысным і патрэбным.
Іхлас23 і чысціня намераў гэта сам дух дабрадзейнасці і якасць, уласцівая таму, хто яе здзяйсняе. Таму ступень праведнасці таго альбо іншага дабрадзейства залежыць ад таго, наколькі чыстыя і справядлівыя сама задума і выкананне гэтай дзеі і наколькі цэласным і моцным было жаданне чалавека дагадзіць толькі аднаму Алаху. Аднак, як гэта ні сумна, не кожнаму чалавеку ўдаецца дасягнуць ідэальнай вышыні ў праведнасці і чысціні намераў. I таму такіх людзей варта ацэньваць па тым, што ў іх мацней зло альбо дабро. Ёсць такога кшталту дзеі, пра якія, нягледзячы на тое, што яны ў значнай ступені пампезныя і аддаюць паказухай, мы не можам сцвярджаць, што яны абсалютна шкодныя і некарысныя для нас, бо яны таксама служаць нейкім нашым святым мэтам і ідэалам. Таксама і людзі, у якіх дабро яшчэ не атрымала поўную і канчатковую перамогу, могуць прымешваць у здзейсненыя імі праведныя дзеі нейкія асабістыя намеры і жаданні, яны не заўсёды могуць знаходзіць у сабе сілы думаць толькі пра Усявышняга і тое, як Яму дагадзіць, не заўсёды ўмеюць раскайвацца ў зробленым і праліваць слёзы пакаяння, але ў той жа час было б несправядліва сцвярджаць, што яны не вераць у Бога, і што, у рэшце рэшт, кіруюцца не праўдзівым шляхам.
Калі кожны асобны чалавек, які працуе ў групе, раптам пачне гуляць у лідэрства і спрабаваць стаць адзіным рэпрэзентантам у той сферы, у якой ён працуе разам з іншымі сваімі таварышамі, і калі ўслед за ім па тым жа згубным шляху пойдуць і астатнія, то гэта непазбежна прывядзе да парушэння грамадскай дысцыпліны, разбурэння ўсёй сіс-
23 Іхлас выкананне малітваў і ўсіх спраў толькі ў імя спрыяння Алаха Усявышняга; прывязанасць і шчырасць, што сыходзяць ад праўдзівай любові.
тэмы і імклівага спаўзання ў анархію. Так пазней дзякуючы эгаізму і эгацэнтрызму асобных людзей усярэдзіне грамадства пачнуць утварацца асобныя «асабістыя» рухі, усё ўстане з ног на галаву і ад цэнтральнай улады наогул нічога не застанецца.
ггт
Як было б выдатна, калі б сэрцы маглі задавольвацца тым, што даў альбо яшчэ дасць ім Вялікі Стваральнік, і паўсюды шукалі толькі Яго спрыянне і Яго прыязнасць! Але, відаць, некаторыя самалюбныя душы, якія жадаюць адвярнуцца ад Сонца і задавольвацца сваім абы-як працуючым ліхтарыкам, яшчэ доўга не будуць мець магчымасці пазбавіцца ад сваёй блізарукасці і знайсці, нарэшце, дзверы, што вядуць да вечнага святла Усявышняга!..
Страчанае напружанне
Усялякі поспех гэта плён пакут, пастаяннага ўнутранага напружання і актыўнасці і з’яўляецца пачаткам для наступнага поспеху. Галоўнае не стаць закладнікамі ўласных перамог і не аддацца на з’ядзенне спакою і ўцех!
Крайнасці
Кожная думка можа пераходзіць у крайнасці. I абедзве як «правая», так і «левая» формы крайнасці падобныя да смяротнай атруты. I памыляюцца тыя, хто думае, што зможа знайсці сапраўдную сціпласць і праведнасць у знешняй неахайнасці, у старой шкуры, на якой сядзелі калісьці старыя суфійскія шэйхі, у прыстанку дэрвішаў, які ўжо даўно адслужыў сваё. Але гэтаксама памыляюцца і тыя, хто шукае адраджэнне нацыі ў еўрапейскіх капелюшах і дэкальтаваных сукенках.
Прымітыўныя летуценні
Калі ўяўленні чалавека будуць фарміравацца на базе высокіх ідэалаў, а мары знойдуць падтрымку ў яго розуме, то ён можа дасягнуць чысціні і азоранасці думкі і прыйсці да цэлай чарады поспехаў. У адваротным жа выпадку прымітыўныя летуценні ніколі не змогуць стаць крыніцай ані для навуковых дасягненняў, ані для пошуку ісціны.
Вір эгаізму
Эга, якое з’яўляецца каштоўнасцю, перададзенай чалавеку ў часовае карыстанне, гэта святы дарунак, уручаны яму для зразумення найвышэйшай з ісцін. I гэта такі дар, ад якога трэба здолець раз і назаўжды адмовіцца, як толькі ён выканае сваю задачу. У адваротным выпадку эга разрасцецца і ператворыцца ў пачвару, якая паглыне свайго гаспадара. 3 дапамогай свайго эга чалавек павінен спасцігнуць Усявышняга Стваральніка, бязмежнасць Яго магутнасці, ведаў і волі. Зразумець, як бясконца далёка яго Уладар ад усемагчымых недахопаў і заган. А зразумеўшы гэта растварыць сваё эга ў агні свяшчэнных ведаў і любові, які ўзгарыцца ў яго грудзях. I цалкам растварыўшыся ў гэтых ведах і гэтай любові навучыцца глядзець і бачыць усё вачамі свайго Стваральніка, знаходзіць веды праз Яго мудрасць і дыхаць толькі Яго істотай.
Бясконцы эгаізм і эгацэнтрызм з’яўляюцца выяўленнем духоўнай слепаты, няведання свайго Творцы і Уладара, а таксама адсутнасці якога-небудзь прагрэсу ў духоўнай сферы на шляху да вечнасці. Людзі, прасякнутыя эгацэнтрызмам, якія ва ўсім арыентуюцца толькі на сваё Я і ператварылі яго ў аб’ект культу, які б доўгі шлях ні прайшлі, усё роўна, можна лічыць, што не зрабілі і паўкроку на шляху да Ісціны.
Хай зробленае табой ёсць самай стомнай і цяжкай з усіх прац, але калі ты здзейсніў гэта ў імя свайго эга, то не шукай у сваёй дзеі нічога, што было б годна хвалы і захаплення і было б з радасцю прынята прыстанішчам нябесным. Кожнае дабрадзейства таго, хто не змог перасягнуць праз самога сябе, разбурыць сваё Я дазвання і не змог стаць відушчым, з’яўляецца толькі самападманам, а кожная прынесеная ім ахвяра вар’яцтвам.
Паколькі эгаізм якасць, уласцівая шатану, то кожнага, хто становіцца ахвярай гэтай якасці, раней ці пазней спасцігне горкі лёс гэтай істоты. Нават спробы неяк абараніць сябе і апраўдацца, якія рабіў шатан, гучаць няйначай, як песня яго эгаізму. I ў той час, як Блаславёны Прарок Адам у тое самае імгненне, калі пацямнеў яго гарызонт, імкнуўся пагасіць уласнымі слязамі полымя журбы і адзіноты, якое ахапіла яго сэрца, д’ябал толькі і рабіў, што вымудроўваў апраўданне за апраўданнем, кожнае з якіх было поўнае пыхі, упартасці і непачцівасці...
Ёсць шмат відаў эгаізму... Эгаізм, які расце на глебе ведаў, эгаізм, які выяўляецца з набыццём улады і багацця, эгаізм, што расце на глебе інтэлекту, знешняй прыгажосці і г. д. I паколькі ні адна з вышэйпералічаных якасцей (прыгажосць, багацце і пад.) не з’яўляецца ўласцівасцю, першапачаткова належнай чалавеку, кожная яго спроба прыпісаць іх сабе заўсёды наклікала на яго гнеў Адзінага і Праўдзівага Уладальніка ўсіх найлепшых вартасцей і губіла любога, хто наважваўся прыпісаць іх самому сабе.
Варта асабістаму эгаізму, які набыў уладу над асобным чалавекам, зліцца з калектыўнай пыхай, як ён ператво-
рыцца ў вялізную і надзвычай агрэсіўную пачвару. I нават самыя вялікія даброты ў лапах гэтага цёмнага духу ачарнеюць і стануць крыніцай смерці і разбурэнняў. У руках такіх людзей веды становяцца ілжывым маяком, прызначаным для таго, каб заводзіць караблі на мелі, а багацце сродкам паказухі і самалюбавання. Душа звяртаецца ў кубло скарпіёнаў. Прыгажосць знешнасці у сумную старонку фанабэрыстасці. А востры розум у блазна, які з усіх пасмейваецца і ўсімі пагарджае.
3 даўніх часоў матэрыялістычная філасофія ўяўляла з сябе эга, а прароцтва справядлівасць і сціпласць. Шляхі філосафаў кіпелі і віравалі сумненнямі, хлуснёй, гвалтам і лютасцю. Яны былі поўныя жахлівых сутыкненняў, падобных да тых, што адбываюцца паміж вялізнымі айсбергамі. Але шляхі прарокаў былі азораныя святлом, ахопленыя натхнёнасцю, узаемадапамогай і ўзаемападтрымкай.
Стан, пры якім чалавек пры першай жа магчымасці пачынае распавядаць пра сябе, з’яўляецца выяўленнем сур’ёзных недахопаў і сведчыць пра наяўнасць у ім комплексу непаўнавартаснасці. I так будзе працягвацца датуль, пакуль ён не пройдзе шлях духоўнага выхавання і не прынясе сваё Я на алтар Праўдзівага Уладара. Кожны ўчынак такіх людзей паказуха. У кожным іх слове грымяць водгукі эгаізму. Кожная праява іх сціпласці гэта альбо сведчанне крывадушнасці, альбо старанне з мэтай растлумачыць сябе перад іншымі... Хай будуць ненавіснымі ўсе, хто пакланяецца свайму эга і грэбуе Ісцінай!
У эгаіста няма сапраўднага сябра, і сумленне яго не ведае спакою.
На шляху да вечнасці
Вялікі Стваральнік, быццё якога прычына нашага быцця, веліч якога ахоплівае ўсе светы і святло якога азарае ўсё і ўся... Зямля і неба толькі водбліскі адлюстраванняў Яго святла, і ўсё існае яго паслухмяныя рабы. Ён вечны алтар спелых душ, якія спасціглі ісціну. Ён адзіны, каго адчуваюць, ведаюць і да каго накіроўваюць свае маленні акрыленыя сэрцам, тыя, хто спазнаў Яго... Пакінуць Яго і накіравацца да іншага вар’яцтва. Дзяліцца сваім болем з кім-небудзь, апроч Яго, самападман. Людзі, якія пакінулі Яго парог, асудзяць сябе на вечныя пакуты і не змогуць дасягнуць запаветнай мэты. Сэрцы, не азораныя Яго святлом, вечна будуць ісці за міражамі і ілюзіямі, а праца іх будзе марная. Усе светабудовы з канца ў канец знаходзяць святло ў Яго святле і становяцца яснымі, як разгорнутая кніга. Чароўнае дыханне Яго Шляху пазбаўляе час ад адноснасці і напаўняе яго сэнсам і каштоўнасцю...
Гэта Ён стварыў і працягвае ствараць усё існае, надае яму парадак і прымушае гаварыць на тысячах моў. He пажадай Ён стварыць, нішто не змагло б з’явіцца само. He пажадай Ён усталяваць парадак, нішто не змагло б падпарадкавацца ладу. Гэта праз Яго спрыянне светабудовы прыпадабніліся да чалавека, а парадак набыў мову. Усё існае шэпча толькі пра Яго і выключна пра Яго, і ўсё ап’янёнае Яго дасканаласцю!.. I калі быццё не можа быць люстэркам Яго прыгажосці, то чым яно тады адрозніваецца ад іржавага жалеззя? I што за чалавек той, хто не кажа пра Яго і не прапаведуе Яго? О, цёмныя душы, глухія сэрцы, якія не чуюць лямантаў уласнага сумлення! Да якой пары вы будзеце працягваць гуляць у цацкі і ігнараваць рэальнасць?!.
Паколькі чалавек упершыню знаходзіць сябе ў свеце, які акружаны матэрыяй, ён найперш верыць у тое, што можа адчуць сваімі знешнімі органамі ўспрымання. А затым, спасцігнучы сэнс таго, у што ён верыць, імкнецца зламаць сваё рабскае ярмо і ўбачыць ісціну, якая хаваецца ў яго сумленні. Але нямала і такіх, каму не ўдаецца скінуць з сябе гэтыя ланцугі, і яны да канца дзён сваіх працягваюць таптацца на месцы. Таму ўсё, што нас атачае, мы штораз павінны ўспрымаць як прызначанае нам нейкае боскае пасланне і ўслухоўвацца ў яго голас так, як мы ўслухоўваемся ў спеў хору. I пакуль мы будзем учытвацца ў радкі кнігі светабудовы і ўслухоўвацца ў яе спеў, мы не павінны забываць пра тое, Каму належыць гэтае пасланне і Хто кіруе гэтым хорам. У адваротным выпадку Яго не зможа знайсці неразумны, які, застаючыся нячулым да дыхання ісціны ў сваім сумленні, спрабуе спасцігнуць светабудову і захліпаецца ў доказах. Яго не змогуць пазнаць і няшчасныя душы, якім не ўдалося займець зрок і слых у Яго слове і літары і спасцігнуць ісціну, што знаходзіцца ў іх саміх.
О, Бязмерна Міласэрны, што асыпае нашыя вочы святлом, які здабывае нас з цёмных тупікоў нашага нафса і азарае наша існаванне святлом быцця свайго! Калі б не гэта Тваё адвечнае святло, што азарае светы, мы нічога не маглі б бачыць такім, якім яно ёсць насамрэч, і не маглі б прыняць ніводнага дакладнага рашэння. Усёй сваёй істотай мы абавязаныя добрай волі Тваёй, і няхай натхніць яна нас славай Тваёй! Усей сваёй істотай мы абавязаныя толькі Табе! I калі б Ты не злітаваўся над намі і не даў бы нам магчымасць адчуць Цябе, то як бы мы маглі Цябе пазнаць і як бы набылі ў Табе супакой і задавальненне?!.
Гэта Ты перарабіў стварэнне ў мову, што славіць Цябе, а чалавека зрабіў салаўём садоў сваіх, і няхай не вычарпаюцца шэрагі тых, хто прапаведуе Цябе! Так Ты ўклаў у вусны ўсяго існага адкрыцці свае, якімі абсыпана ўся светабудова, і дазволіў нам яшчэ раз пачуць тую вечную ісціну, якую Ты ўклаў у нашы душы! Дзякуючы гэтаму мы адчуваем тую сувязь, якая нязменна існуе паміж Стваральнікам і яго стварэннямі, і ва ўзвышэнні сваім набліжаемся да Цябе, натхнёныя святымі ведамі, што кіпяць у нашым сэрцы. I дзякуючы гэтаму знаходзім выхады з цёмных лабірынтаў нашага цела, з віроў незразумелых нам самім пачуццяў і знаходзім у Табе прыстанішча сваё. У веданні Цябе мы набылі сутнасць ведаў і спасціглі прыгажосць, якой Ты напоўніў сутнасць рэчаў. I калі цяпер мы знаходзім у сабе сілы і здольнасці ўгледзець тую мудрасць, якую Ты ўклаў ва ўсё існае, і пачуць у кожным гуку прыроды самыя выдатныя песні, то гэта толькі дзякуючы Табе, і душы нашы належаць толькі Табе аднаму!..
ч?»
У вялікай кнізе, якую Ты разгарнуў перад намі, Ты прадставіў нам сведчанне Тваёй непаўторнай прыгажосці і ўсхваляваў нашы сэрцы. Натхнёныя Табою, мы загаварылі без супынку, і Ты дараваў нам гонар складаць легенды пра Тваю прыгажосць. Але як бы глыбока і шырока мы ні вывучалі гэтую кнігу светабудовы, кожнае каліўца якой, падобна люстэрку, адбівае ў сабе непараўнальную прыгажосць Аблічча Твайго, як бы часта мы ні ўслухоўваліся ў песні, прысвечаныя Табе, і ні акрыляліся б, каб у чарговы раз праспяваць іх тым, хто любіць Цябе, гэты свет, азораны святлом Тваім, ніколі не насыціць нас, і мы зноў і зноў будзем імкнуцца адчуць і пачуць Цябе і, як безнадзейна закаханыя, будзем паўтараць толькі Тваё імя.
0, Уладар, які адкрыў нам таямніцы прыгажосці быцця свайго! Са стагоддзя ў стагоддзе тысячы моў гаварылі аб Табе і падносілі сэрцам, якія прагнуць любові Тваёй, кубак за кубкам са свяшчэнных крыніц. Чаго ж варты гэты ламаны голас, гэты ламаны рубаб24 і гэтая слабая рука ў параўнанні з падобнымі павевам раю песнямі дыяментавачыстых душ, што сталі прахам ля ног Тваіх?.. Але звяртаючыся да міласэрнага цярпення Твайго і хаваючы за ім нашы бессаромныя твары, мы падносім Табе нашу нічога не вартую песню ў надзеі, што Ты прымеш яе разам са словам годных слуг сваіх і словам, якое не мае сабе роўных, Лепшага з тых, каму Ты падараваў мову, і шукаем прыстанішча ва ўсёдараванні Тваім.
«%” «64
Але, вядома ж, тут слова належыць толькі ім, а не нам. I яшчэ раз пацвярджаючы гэтую ісціну, у каскадах іх слоў пра Цябе мы будзем шукаць тое, што яшчэ раз зможам паднесці людзям, і будзем што ёсць моцы імкнуцца дасягнуць бязмежных акіянаў ведаў пра Цябе.
Дагэтуль мы ўслухоўваліся ў прамовы тых, хто казаў пра Цябе і хто славіў Цябе. Мы прыслухоўваліся да іх галасоў і шукалі знакі Твае. А цяпер, праз кожнае акенца, якое адчынілася ў нашым сэрцы, мы з дапамогай знакаў і тых, хто іх падае, шукаем ва ўсім вестачку пра Цябе, шукаем Цябе і, здабыўшы новы шлях, хочам узвысіцца да Цябе. Даруй жа нам відушчасць ад святла Твайго і вылечы сэрцы нашы! I дараваўшы верным слугам Тваім, якія спяшаюцца на дапамогу да тых, хто застаўся ў шляху, магчымасць яшчэ раз распавесці пра Цябе, напоўні сэрцы паслух-
24 Дуа малітва, мальба; зварот да Алаха з выказваннем просьбы, падзякі і пад.
мяных рабоў Тваіх вечнай радасцю. Уся веліч належыць толькі Табе аднаму, а нам варта толькі славіць Цябе...
Дуа25
Дуа гэта ежа духу, якую ён патрабуе пастаянна.
Дуа гэта чараўніцтва, якое акрыляе дух, і зразумець сілу гэтага чараўніцтва можа толькі той, хто пастаянны ў сваіх малітвах.
У дуа, пераступаючы праз прычыны і сродкі, чалавек прызнае ўласную слабасць і выяўляе веру ў магутнасць Усявышняга.
Самы небяспечны «вірус», які можа загубіць дуа, гэта вера ў тое, што прычыны сапраўды самі на нешта здольныя. I душа, якая падхапіла такі «вірус», патрабуе тэрміновага і ўзмоцненага лячэння.
Найлепшая з дуа, закліканая спыніць зло, гэта дуа, выкананая ў часы спакою і бестурботнасці.
О, Усявышні, узмацні маю веру ў Цябе і ў дуа, і няхай я буду лічыцца з пачуццём усведамлення свайго абавязку!
О, Усявышні, я не ў моцы вытрымаць Твае выпрабаванні і не магу і хвіліны пражыць без ласкі Тваёй...
25 Дуа малітва, мальба; зварот да Алаха з выказваннем просьбы, падзякі і пад.
О, Усявышні, як бы я ні аддаляўся ад Цябе, праяўляючы нявернасць, сам мой стан лямантуе пра тое, што без Цябе я ніяк не магу... He праз сваю нявернасць, а праз запатрабаванасць у Табе я малю аб ласцы Тваёй!
Гюлен, Ф.
Г 99 Крытэрыі; альбо Агні ў дарозе / Фетхулах Гюлен; пер. на бел. мову Алеся Радзіміча. — Мінск : Беларус. навука, 2012. — 239 с.
ISBN 978-985-08-1480-7.
У кнізе выдатнага ісламскага мысліцеля суфійскага напрамку, паэта і грамадскага дзеяча, грамадзяніна Турэцкай Рэспублікі Фетхулаха Гюлена ў паэтычных формах, сентэнцыях і афарызмах прадстаўлены развагі аўтара пра самыя пякучыя праблемы сучаснага жыцця.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
УДК 130.12 (560)
ББК 87.3 (5Туц)
Літаратурна-мастацкае выданне
Гюлен Фетхулах
КРЫТЭРЫІ, АЛЬБО АГНІ Ў ДАРОЗЕ
Рэдактар Т. В. Лаўрык
Мастацкі рэдактар I. Т. Махнач
Тэхнічны рэдактар В. А. Тоўстая Камп’ютарная вёрстка Н. I. Кашуба
Падпісана ў друк 03.10.2012. Фармат 84xl08'/32 Папера афсетная № 1. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 12,6.
Ул.-выд. арк. 8,0. Тыраж 600 экз. Заказ 4036.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом «Беларуская навука». ЛН № 02330/0494405 ад 27.03.2009. Вул. Ф. Скарыны, 40, 220141, г. Мінск.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». ЛП 02330/0150496 ад 11.03.2009. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск.
ФЕТХУЛАХ ГЮЛЕН
КРЫТЭРЬП
АЛЬБО
У Фетхулаха Гюлена ёсць мара выгадаваць пакаленне моладзі, у якой інтэлектуальная «адукаванасць» будзе спалучацца з санраўднай духоўнасцю, мудрасцю і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Гюлсн прысвяціў апошнія сорак гадоў свайго жыцця рэалізацыі гэтай мары па ўсім свеце.
Гэзая кніга адлюсзроўвае многія ідэі Гюлена, якімі ён кіруецца з самага пачатку свайго выбітнага шляху. Яны натхняюць мільёны звычайных людзей рабіць тое, што ў звыклых умовах тыя б нават і не падумалі: дапамагаць незнаёмым людзям з адзінай мэтай заслужыць Божую ласку.
ISBN 978-985-08-1480-7