Кушлянскі кут
Уладзімір Содаль
Выдавец: Полымя
Памер: 63с.
Мінск 1990
БЕЛАРУСКІЯ КОРЭСПОНДЭНЦЫЙНЫЯ КУРСЫ
Ў ПРАЗЕ
ЯК ПРАВІЛЬНА ГАВАРЫЦЬ I ПІСАЦЬ ПАБЕЛАРУСКУ
ПРАГА 1941г.
ВЫДАВЕЦТВА : Dr. JAN ERMACENKO, BELORUSKE VYDAVATELSTVI
PRAHA I, U PRASNE BRANY 1
БЕЛАРУСКІЯ КОРЭСПОНДЭНЦЫЙНЫЯ КУРСЫ
Ў ПРАЗЕ
ЯК ПРАВІЛЬНА ГАВАРЫЦЬ I ПІСАЦЬ ПАБЕЛАРУСКУ
ПРАГА 1941г.
ВЫДАВЕЦТВА : Dr. JAN ERMACENKO, BELORUSKE VYDAVATELSTVi
PRAHA I, U PRASNE BRANY 1
ЯК ПРАВІЛЬНА
ГАВАРЫЦЬ I ПІСАЦЬ ПАБЕЛАРУСКУ
Пастановы Зборкаў Чысьціні Беларускае Мовы
Шшыток 1. Прага 1941 год
ВЫДАНЬНЕ 2ое НЯЗЬМЕНЕНАЕ.
Перадмова да 1го выданьня.
да Беларускае Інтэлігенцыі.
Усе культурныя народы рупяцца аб чысьціні роднае мовы і працуюць дзеля гэтага ў вадумысловых установах ды выдаючы часапісы, пасьвячоныя чысьціні свае мовы.
Беларусам балей чымся якому іншаму народу трэба праца над чысьцінёй роднае мовы. Належым да народаў, што палітычна й культурна ўпалі і цяпер адраджаюцца. У часе ўпадку беларускага народу на шову нашую йшоў і цяперака йдзе ўплыў моваў суседніх, галоўна моваў тых народаў, што над намі запанавалі. Менаваны ўплыў ёсьць вельмі балючай зьяваю ў жыцьцю беларускага народу.
Дык ці не вялікай ііатрэбаю сталася праца над роднай моваю, галоўна дзеля яе чысьціні? Трэба не дапусьціць да дальшага засьмячэньня беларускае мовы чужымі ўплывамі і ачысьціць ад засьмячэньня дагэтулешняга. Пачаткі зборнае працы ўжо зроблены. У 1935 годзе паўсталі сыстэматычныя зборкі дзеля чысьціні беларускае мовы. Учасьнікамі зборкаў ёсьць беларускія языкаведнікі. філёлёгі, пісьменьнікі, поэты, рэдактары, публіцыстыя, — наагул усе тыя, што пішуць і друкуюць пабеларуску і тым самым уплываюуць на беларускі літаратурны язык. На зборках разглядаюцца розныя пытаньні зь беларускае граматыкі й слоўніка і прыймаюцца пастановы, зь іх аднагалосныя ўсіх забавязуюць, а прынятыя бальшынёў % галасоў лічацца пажаданымі Пропозыцыі, што не дасталі % галасоў, адкідаюцца. Вышменаваны склад Зборкаў Чысьціні Беларускае Мовы важны з навуковага гледзішча і дае магчымасьць шырокага выкарыстаньня практычнага прыйманых пастановаў.
Зварочуемся да ўсяе Беларускае інтэлігенцыі з гарачым заклікам падзьдзержыць нашую працу. Заклікаем пашыраць пастановы Зборкаў Чысьціні Беларускае Мовы і тарнаваць іх у сваёй гутарцы і на пісьме.
2
3
3 ь м
Бач.
Да Беларускае Інтэлігенцыі • 1 Праграма працы над чысьці
нёй беларускае мовы . . 3
1. ФОНЭТЫКА . . . . 3
Націск у дзеясловаў, складзеных із прыстаўкі і/ду, іму (пайду, пойдзеш) . . 3
Націск у словах чужых на
энт (хундамэнт) . . 3
е ў назовах месяцаў наемь Цьветцьвіту, цьвісьці . 4 Адрыс, арышт .... 4
Яечня, траецкі, узае.мны . 4 ы ў дзеясловаў як падыйду
і пад....................4
й у прыйду, прыйшой і пад 4 Здваеньне сугукаў (жыцьцё, 4
льлю) ....... 4
Зычыць і пад. . . . . 5
Розьніца розны .... 5 Мяккі ........ 5 Цяпліня...................5
Зьмякчэньне з ў прыймёнах
(зь, безь і пад.) ... 5 Ацьвярдзеньне ль перад ц
(салца, палцы) . . . . ■ 5 Выпадзеньне т ў існаЬаць . 5 Зрада, зрадннк, зрадзіць . 5 Прыймя ўўва (уува) . 5
Ужываньне гуку з(=лац. д) 6 Група нт\с дае нц (студэн
цкі) ....................6
Прыстаўное в (вока, вуха,
у вагні) . . . • 6 Калі бывае з, а калі із . 6
Пераход і ў й.............7
Калі бывае у, а калі ў . . 7
II. МОРФОЛЁГІЯ ... 8
Часапіс, запіс і пад. (. . . 8 Поэта—поэты...............8
Е С Т.
Бач.
Чужыя назоўныя ймёны на
— істы (арганісты, соцыялісты)..........................8
Жончыныя, дзявоцкія й дзяцюцкія (хлапецкія) хвормы прозьвішчаў . ... 9
Золак — золку . . . .Ю Канчатак у ў родн. скл.
адз. л. ....... 10 Месны скл. адз. л. ймёнаў
мускіх асабовых . . .10 Хвормы 1ае й 2ое ас. адз.
л. загаднага ладу . .10
III. СЛОЎНІК .... .11 Азначыць, азначеньне й інш. 11
Але, так.........................11
«Гаспадарства», а не «дзяр
жава» і пад..............11
Граць, граньне .11
Гуляць і пад.....................11
Музыка .' . . ’ . . . .11
Нутраны,—ога . . . .11
Падаўкі—ога......................11
Падчыркнуць і пад. . . .12
Пайменна, дыкжэ . . .12
Прыяць (а ня «спрыяць»), спагадаць, спачуваць, жадаць, зычыць . . . .12
Стан, становішча, палаженьне..................12
Спадкаемца.......................12
Сумлеў (а ня «сумніў») і
пад. . ..................12
Хваравіты (а не «хвараблі
вы»).....................13
Язык і мова......................13
Ветлыя звароты . . .13
IV. АБЭЦЭДА......................13
Літара s, т, . . . . ■ .13
Літара д (аня w) . . . .13
ПРАГРАМА ПРАЦЫ НАД ЧЫСЬЦІНЁЙ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ.
Праграма павінна адказаваць заданнью і нашым магчымасьцям.
Заданьнем ёсьць: а) ачысьціць мову ад чужых слоў і чужых граматычных асаблівасьцяў, Ь) не дапусьціць новага засьмячэньня і с) умотываваць, умацаваць і пашырыць яе беларускі склад.
Вышменаванае заданьне будзе ўжыцьцяўляцца пры помачы гэткае працы:
1. Сыстэматычнага разгляду мовы беларускае прэсы і выдаваных кніжкаў, прычым мае зварочвацца ўвага ня толькі на заганы мовы розных выданьняў, але й на яе добрыя стараны, каб першыя аддаліць, а другія пашырыць.
2. Адумысловага разгляду: а) асобных словаў, Ь) памагчымасьці найчасьцей ужываных спэцыяльных тэрмінаў, с) фонэтычных зьяваў, морфолёгічных і сынтаксычных хвормаў, каторыя або трэба аддаліць, калі яны чужыя, або пашырыць, калі яны свае собскія, беларускія, зварочуючы найчасьцей увагу на такія словы й хвормы, якія сустракаюцца ў нашай мове кніжнай.
3. Азнаямленьня з гутаркамі беларускае народнае мовы пры помачы этнографічных запісаў і беспасярэдніх гутаркаў паміж учасьнікамі.
4. Азнаямленьня з старым беларускім языком літаратурным.
5 Азнаямленьня з моваю некаторых памяткаў беларускага языка.
6. Як адзін із важных рэзультатаў працы, павінна быць прыгатова да выданьня слоўніка прынятых словаў і зборнічка прынятых пастановаў аб словах і хвормах.
1. Ф О Н Э Т Ы К А.
НАЦІСК У ДЗЕЯСЛОВАЎ, СКЛАДЗЕНЫХ 13 ПРЫСТАЎКІ і—'ДУ, —іму ў будучым простым часе ў 2 — 3 ас. адз. ліку і ў 1 — 3 ас. мн. ліку пераходзіць на адзін склад да пачатку слова: абыйду, дайду, зайду, знайду, пайду, перайду, прыйму, займу, найму і г. д. — з націскам на канцы, але — АБЫЙДЗЕШ, ДОЙДЗЕШ, ЗОЙДЗЕШ, ЗНОЙДЗЕШ, ПОЙДЗЕШ, ПЯРЭЙДЗЕШ, ПРЫЙМЕШ, ЗОЙМЕШ, НОЙМЕШ, ДОЙДЗЕ, ПОЙДЗЕМ, НОЙМЕЦЕ, ЗОЙМУЦЬ I ІНШ.
НАЦІСК У ЧУЖЫХ СЛОВАХ НА ^ энт у беларускай мове заўсёды бывае на канцы. Прыклады: ХУНДАМЭНТ, ДАКУМЭНТ, АРГУМЭНТ, МАМЭНТ, ПАРЛЯМЭНТ, ДЭПАРТАМЭНТ.
4
5
У НАЗОВАХ МЕСЯЦАЎ НА — ень, як студзень і пад., е выпадае ў залежных склонах адзіночнага ліку і ў цэлым множным ліку тады, калі перад е ёсьць адзін сугук: студзень—студня, ліпню, у жніўні, верасьнем, сьнежня, сьнежню, сьнежні і г. д. Але калі перад — е ёсьць два сугукі (чырвень), дык самагук перад —нь у залежных склонах адз. л. і ў ліку множным астаецца
ЁСЬЦЬ СЛОВА »цьвет«, але ЦЬВІТУ—ЦЬВІСЬЦІ (з / па в), а ня цьвяту—цьвясьці. Мясоцвая хворма адцьвісьці—цьвію, цьвіеш і г. д. — найчасьцей ужываецца да азначэньня плесьненьня (хлеб цьвіе). Ня ўсе раслыні ЦЬВІТУЦЬ і ЦЬВІТУЧЫ маюць цьвет, часьць расьлч>аў (прыкл.: жыта, ншаніца, мятліца) красуе (мясцовая хворма расуе) і красуючы (мясц, хворма расуючы), мае красу (мясц. расу) Расьліны, што цьвітуць, або завуцца краскамі, як рожа, латаці, пералескі і інш., або ў часе ЦЬВІЦЕНЬНЯ маюць на сабе краскі, як яблына, ігруша, ліпа, клён, бэз і інш. Мясцамі краску завуць кветкаю. Як маем «цьвет», але «цьвіту — цьвісьці», таксама маем сьвет, але сьвітаю — сьвітаць (з і па в).
ПАВОДЛЕ ТАКІХ сваіх слоў, як дрыжэць, крышыць, трываць, паўстала ры ў АДРЫС, АДРЫСАВАЦЬ, АРЫШТ, РЫШТАВАЦЬ, АРЫШТАВАЦЬ, РЫШТАНТ — заўсёды з—ры.
ПАБЕЛАРУСКУ ЁСЬЦЬ ЯЕЧНЯ, ЯЕЧКА, ТРАЕЦКІ, УЗАЕМНЫ і пад., а ня »яічніца, яічка, троіцкі, узаімны«.
КАЛІ ДА ДЗЕЯСЛОВАЎ іду—ісьці, іму, імаю—імаць дадаецца прыстаўка із сугукам на канцы, дык па сугуку прыстаўкі будзе ы (а ня о або а): абыйду, абыйдзеш, абыйму, абыймеш, і г. д. абыймаць, абыймаю, адыйду, адыйдзеш, адыйдзе, зыйду, зыйдзеш, падыйду, падыйдзем, разыйдземся, узыйдуць, здыймем, здыймуць, падыйму, падыйдзеш, падый.маць, — маю і. г. д. Таксама перад ішоў йму, здыйму, падыйму, прыйму, абыйдзеш, абыйдзе і. г. д.
ДЗЕЯСЛОВЫ, СКЛАДЗЕНЫЯ 3 ПРЫСТАЎКІ Й ДЗЕЯСЛОВА іду або іму, маюць ува ўсіх асобах адз. й мн. ліку будучага простага часу й па прыстаўцы: абыйду, адыйду, выйду, зыйду, надыйду, падыйду, прыйду, разыйдуся, увыйду, узыйду, абыйму, адыйму, выйму, здыйму, падыйму прыйму, абыйдзеш, абыйдзе і. г. д.
Дзеясловы, складзеныя з прыстаўкі і ішоў, ішла, ішло маюць у мінулым часе па прыстайцы й: ДАЙШОЎ, ЗАЙШОЎ, ЗНАЙШОЎ, ПАЙШОЎ, перайшоў, прайшоў, абыйшоў, адыйшоў, выйшаў, зыйшоў, надыйшоў, падыйшоў, прыйшоў, разыйшоўся, увыйшоў, узыйшоў, узыйшла і г. д.
У неазначаным ладзе дзеясловы, складзеныя з прыстаўкі і ісьці маюць й па прыстаўцы: абыйсьці, адыйсьці, выйсьці, зыйсьці, надыйсьці, увыйсьці і інш.
ЗДВАЕНЬНЕ СУГУКАЎ. У імёнах зборных (гальлё, нажжо і інпі.), дзеяслоўных (жыцьцё, чытаньне), нярэдка ў іншых хвормах
назоўаых імёнаў (судзьдзя), у неазначаным ладзе (судзіцца), у трэцяй асобе цяперашняга часу абодвых лікаў (ён судзіцца, яны судзяцца) маем у беларускім языку здваеньне сугукаў (зычных). Ня бывае зднаеньня р (зьвяр’ё, надвор’е) і вусьняных сугукаў (дуб’ё, куп'ё сягл'я, снапоўе, праваслаўеў Кажны зь іншых сугукаў ня мае здваеньня тады, калі перад ім ёсьць накіпы сугук, напр.: сь.мяцьцё, але .іісьцё, хусьце; судзьдзё, але жардзё, порце; кажацца, дацца, паддацца, але ён дасца, удасца, паддасца).
МАЕМ ЗЫЧЫЦЬ, ПАЗЫЧЫЦЬ, ПАЗЫКА, УЗЫЧЫЦЬ, ЗЫЧЛІВЫ, ЗЫЧЛІВАСЬЦЬ (заўсёды з а ня ж), а ня жычыць і г. д.*) ПАБЕЛАРУСКУ МАЕМ РОЗНЫ, РОЗЬНІЦА, АДРОЗЬНІЦЬ (із з а ня ж), а ня »рожны, рожніца« і г. д.
БЕЛАРУСКАЯ ХВОРМА ЁСЬЦЬ МЯККІ (з двума к к), МЯКЕНЬКІ, МЯКЧЫНЯ, а не »МЯГКІ« і г. д. — з г, як у мове расейскай.
ЗЬМЯКЧЭНЬНЕ з У ПРЫЙМЁНАХ. з на канцы прыймені перад мяккім сугукам наступнога слова і перад j наступнога слова зьмякчаецца. Трэба вымаўляць і пісаць: зь Вільні, прыехаў дзед ізь лесу, безь мяне, перазь яму пераскочыў і інш.
ЦЯПЛІНЯ. Назоўныя ймёны абстрактныя на ня маюць у прадапоівнім складзе — і (блізіня, цьвярдзіня, вузіня) і адно па сугуках ацьвярдзелых {р і шыпячых) мусіла паустаць ы (шырыня, даўжыня). Дзеля таго ёсьць цяпліня (зьлі), а не цяплыня.