Леанід Шчамялёў
Выдавец: ПрынтТым
Памер: 48с.
Мінск 1997
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Саюз мастакоў Рэспублікі Беларусь
1997 ПрынтТым
1
Леанід Шчамялёў — чалавек дзівоснага творчага лёсу, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Ніколі не вабілі яго «злабадзённыя водгукі» на тэму дня, не прыцягвалі павевы моманту, а тым больш патрабаванні моды. У ягонай творчасці няма слізгацення па паверхні, лёгкай даніны жыццепадабенству, мелкаводдзя імгненных задач. Уласцівае гэтаму мастаку адчуванне часу вядзе ў глыбіні, да сур’ёзных вобразна-пластычных пошукаў, не проста да «адлюстравання» — да спасціжэння свету, да роздуму аб існасці гэтага свету.
Узняць пласт сучаснасці або гісторыі, выявіць раскідзістую карнявую сістэму, выкрыць прычынна-следчыя сувязі пэўных жыццёвых з’яў і працэсаў, злавіць «гены» вобраза чалавека, прыроды, рэчаў: вось так фарміруе Шчамялёў патрабаванні да сябе і бліскуча сцвярджае іх сваёй творчай практыкай.
Ён у шэрагу творцаў, для якіх жывапіс ёсць пастаянная ўнутраная патрэба, а не паспешлівая рэакцыя на сённяшняе надвор’е. Палотны яго ў гэтым сэнсе празрыстыя, заўсёды бачыш: вось гэта нараджалася болем сэрца — радасцю душы. Можна знайсці сярод іх менш удалыя, але такіх, што прадыктаваныя «розуму халодным назіраннем», пазбаўленыя хоць бы часцінкі асабістай веры, страсці, трывогі, — не сустрэнеш. Таму каго б або што б ні пісаў мастак — Максіма Багдановіча або Янку Купалу, Віталя Цвірку або Гаўрылу Вашчанку, Льва Даватара або безыменнага Апалчэнца сорак першага, Барыса Савінкава або Нестара Махно, краявіды Мінска або віцебскія куткі дзяцінства, навальнічнае неба вайны або першы светлы дзень міру, вытанчаных коней або празрыста-мінорную лістоту, — паўсюль адчуваеш прысутнасць ягонай асобы, яго перакананасць, пазіцыю.
Хто мы? Адкуль мы? Як мы жылі і як мы жывём? Гэтыя пытанні аб самым галоўным, і жывапісец адказвае на іх з усёй мерай чалавечай і мастацкай шчырасці, сцвярджаючы на палотнах заўсёдныя каштоўнасці быцця.
Шчамялёў без сумнення нарадзіўся пад шчаслівым сузор’ем Вадалея: востры, жывы розум, вытанчаная душа, высокароднасць сумлення, асэнсаванне сваёй маральнай задачы — усё гэта жыватворныя сілы ягонага жывапісу.
Як асоба і мастак, ён набіраў сілы імкліва, ад выставы да выставы, ад твора да твора. Гэты падспудны рост воку, зразумела, не бачны. Мы заўважаем, як расце дзіця або збожжа. А на ніве мастацтва рост — паняцце складанае, не падпарадкаванае ўліку. Колькі мастакоў спустошваецца, так і не паспеўшы адчуць уласнага руху наперад. Сустракаючы новыя палотны Шчамялёва на выставах, многія здзіўляліся: і адкуль тут гэта? Чаму? Якім чынам? Памятаю, колькі нарабілі ўсвой час пярэпалахутакія нечаканыя для «звыклага» Шчамялёва рэчы, як «Арышт Б.Савінкава», «1918-ы», «Трыбунал», «Семнаццацігадовыя», серыя «ню». Адказ можа быць просты — такая прырода сапраўднага талента, такая ўласцівасць шматграннага дару ад Бога.
Непрыхаваны інтарэс да ўсяго новага, юначую ўлюбёнасць у мастацтва Шчамялёў нясе ў сабе ўсё жыццё. Ён строгі ў сваіх ацэнках, непрымірымы да фальшу, часам памыляецца ў сваіх меркаваннях, але заўсёды адданы сваім мастакоўскім прынцыпам. A галоўны прынцып у яго такі: бачу і разважаю з нагоды ўбачанага. He капіраваць натуру, a пластычна пераўтварыць яе. У канкрэтыцы — шукаць абагульненне, у адназначным сімвал, у прыватным — агульнае.
Леаніду Дзімітрыевічу — семдзесят пяць, але па-ранейшаму і сёння яму ўласціва пастаяннае адчуванне чакання, спадзяванне на ажыццяўленне мары, прадчуванне сустрэчы з будучым. Гэта тая сіла, якая кіруе мастаком, дае яму стымул да дзеі. У такога імкнення няма межаў. Мяняюцца ягоныя формы, мэты, але застаецца нязменным сам парыў. Таму і не старэе чалавек-творца, і нават, стаміўшыся фізічна, ён унутрана заўсёды захоўвае маладосць.
Можна было б многа расказваць пра роздум майстра, пра тое, ад чаго ён пакутуе, што яго радуе. Але лепш за ўсё паглядзець ягоныя работы, пагаварыць з ім пра сённяшні дзень мастацтва, аб праблемах заўтрашніх...
Барыс КРЭПАК, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
2
Леанід Шчамялёў, народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, кавалер медаля Францішка Скарыны.
Нарадзіўся ў 1923 г. у Віцебску. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з першага па апошні дзень, быў цяжка паранены пад Мазыром. 3 1947 па 1959 г. вучыўся ў мастацкім вучылішчы і мастацкім інстытуце ў Менску. Выкладаў маляванне ў ліцэі, мастацкім вучылішчы, палітэхнічным інстытуце. У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1958 г., утым ліку персанальных (1962, 1964, 1974, 1982, 1983 г.г.), міжнародных (Канада, ЗША, Францыя, Італія, Ізраіль, Фінляндыя, Нямеччына, Аўстралія, Іспанія).
Творы Леаніда Шчамялёва набылі вядомыя галерэі, музеі, а таксама ўладальнікі прыватных збораў Беларусі, Расіі, Украіны, Італіі, Канады, ЗША, Ірака, Іспаніі, Ізраіля.
3
Нацюрморт “Памяці 1794 г.”. 1993
4
Партрэт Маргарыты. 1993
5
Караван. 1995
6
Партрэт у інтэр’еры. 1995
7
Нацюрморт “Інтэр’ер”. 1995
8
Па першым снезе. 1996
9
Светалунне. 1991
10
Зіма на Іслачы. 1996
11
Цёплаелета. 1995
12
Майскі вечар. 1996
13
Купалле. 1984
14
Снежань. 1996
15
Лета ў Астрашыцкім. 1994
16
Купанне ў маі. 1993
17
Насця ў Венецыі. 1995
18
Ніколь. 1996
19
Нацюрморт “Восень”
. 1995
20
Ягор і Святлана. 1994
21
Восеньская раніца. 1982
22
Партрэт Юліаны. 1996
23
На палях Віцебшчыны. 1985
24
■шмм
Дождж прайшоў. 1995
25
,#/л
Сонейка маё. 1996
26
Наўскраіне Магілёва. 1985
27
Нацюрморт з лямпай. 1989
28
Нечаканасць. 1995
29
У дзюнах. 1990
30
Грэцыя. 1995
31
Нацюрморт “Мой свет”. 1986
32
Сакавік. 1996
33
Восеньскі касцёр. 1980
34
Зіма ў Пінску. 1996
35
Дзвіна. 1985
36
Нацюрморт “Свята”. 1989
37
ПартрэтАлены Малочка. 1990
38
Поўдзень. 1995
39
Лівень прайшоў. 1986
40
Ён і яна.1989
41
Восеньскі пакой. 1988
42
СПІС РЭПРАДУКЦЫЙ:
1. Як быццам у сне. 1995 г., х. м. 180x180
2. Кацярына. 1990 г., х. м. 90x50
3. Нацюрморт “Памяці 1794 г.” 1993 г., х. м. 80x100
4. Партрэт Маргарыты. 1993 г., х. м. 100x150
5. Караван. 1995 г., х. м. 60x80
6. Партрэт у інтэр’еры. 1995 г., х. м. 80x100
7. Нацюрморт “Інтэр’ер”. 1995 г., х. м. 60x80
8. Па першым снезе. 1996 г., х. м. 100x150
9. Светалунне. 1991 г., х. м. 180x180
10. Зіма на Іслачы. 1996 г., х. м. 30x40
11. Цёплае лета. 1995 г., х. м. 89x130
12. Майскі вечар. 1996 г., х. м. 120x150
13. Купалле. 1984 г., х. м. 50x70
14. Снежань. 1996 г., х. м. 80x100
15. Лета ў Астрашыцкім. 1996 г., х. м. 110x130
16. Купанне ў маі. 1993 г., х. м. 90x100
17. Насця ў Венецыі. 1995 г., х. м. 100x120
18. Ніколь. 1996 г., х. м. 60x80
19. Нацюрморт “Восень”. 1995 г., х. м. 52x56
20. Ягор і Святлана. 1994 г., х. м. 100x100
21. Восеньская раніца. 1982 г., х. м. 100x100
22. Партрэт Юліаны. 1996 г., х. м. 80x130
23. На палях Віцебшчыны. 1985 г., х. м. 157x180
24. Дождж прайшоў. 1995 г., х. м. 70x80
25. Сонейка маё. 1996 г., х. м. 74x118
26. На ўскраіне Магілёва. 1985 г., х. м. 52x56
27. Нацюрморт з лямпай. 1989 г., х. м. 40x50
28. Нечаканасць. 1995 г., х. м. 90x100
29. У дзюнах. 1990 г., х. м. 90x120
30. Грэцыя. 1995 г., х. м. 40x60
31. Нацюрморт “Мой свет”. 1986 г., х. м. 89x110
32. Сакавік. 1980 г., х. м. 48x59
33. Восеньскі касцёр. 1980 г., х. м. 30x40
34. Зіма ў Пінску. 1996 г., х. м. 90x100
35. Дзвіна. 1985 г., х. м. 130x180
36. Нацюрморт “Свята”. 1989 г., х. м. 52x56
37. Партрэт Алены Малочка. 1990 г., х. м. 50x70
38. Поўдзень. 1995 г., х. м. 50x60
39. Лівень прайшоў. 1986 г., х. м. 130x180
40. Ён і яна. 1989 г., х. м. 80x90
41. Восеньскі пакой. 1988 г., х. м. 30x60
42. Нацюрморт “Ружы ў зялёным збане”. 1981 г., х. м. 40x50
43
44