Леанарда да Вінчы
Белінда Холіэр
Выдавец: Юнацтва
Памер: 17с.
Мінск 1982
Леанарда да Вінчы
П (Англ) Л 33
Ілюстрацыі Дэніса Мэнтана Тэкст Белінды Холіэр Пераклад А. Міхальчука
4803020000—046 л 37—81
М 307(05]—82
© Macdonald and Company (Publishers) Limited 1975.
© Пераклад на беларускую мову Выдавецтва «Юнацтва», 1982.
Леанарда да Вінчы
Мінск «Юнацтва» 1982
Гэтыя людзі разглядаюць славутую карціну. Яе намаляваў Леанарда да Вінчы.
Леанарда жыў у Італіі шмат гадоў таму назад.
Калі Леанарда быў маленькі, ён жыў у вёсцы. Ен любіў маляваць і маляваў самыя розныя прадметы.
У Леанарда жылі розныя жывёлы. Ен назіраў за змеямі, яшчаркамі і стракозамі.
Аднойчы ён намаляваў страшыдла.
Леанарда хацеў стаць славутым мастаком.
Таму бацька паслаў яго ў Фларэнцыю.
У Фларэнцыі Леанардамогнавучыцца жывапісу.
Леанарда навучыўся падбіраць фарбы. Ен ляпіў фігуркі з гліны і воску.
Леанарда шмат маляваў.
Апрача таго, ён навучыўся карыстацца разцом і вырэзваць на камені.
Леанарда любіў усе жывыя істоты. Ен шкадаваў птушак, калі бачыў іх у клетках на рынку. Часам ён скупліваў усіх птушак, а потым выпускаў іх на волю.
Неўзабаве Леанарда адкрыў сваю мастацкую майстэрню. Ен стаў славуты.
Паглядзець на яго карціны прыходзілі іншыя мастакі.
У той час нярэдка адбываліся войны. Леанарда прыдумваў машыны і механізмы, якія дапамагалі выйграць вайну.
У Леанарда было шмат цудоўных задум. Але людзі іх не разумелі.
ю
Леанарда запісваў многія свае думкі. Ен хацеў захаваць іх у тайне.
Таму ён пісаў адмысловым спосабам.
Леанарда любіў музыку. Ён з прыемнасцю слухаў, як іграюць розныя музычныя інструменты.
9 a a s
Леанарда папрасілі зрабіць статую каня. Ен вылепіў вялізную статую з гліны.
Леанарда любіў часам пажартаваць з чалавека. Гэта яго люстэрка рабіла людзей непадобнымі на сябе.
Леанарда намаляваў на сцяне царквы карціну. Ен маляваў яе тры гады.
Гэтая карціна называецца «Тайная вячэра». Людзі прыходзілі паглядзець, як ён працуе.
Але Леанарда карыстаўся не тымі, што трэба, фарбамі, і карціна неўзабаве патрэскалася і пачала асыпацца.
Цяпер відаць толькі асобныя часткі гэтай карціны.
Шмат хто з багатых людзей прасіў Леанарда намаляваць для яго карціны.
Часам Леанарда згаджаўся.
Але яго больш цікавіла іншае.
Леанарда вынайшаў машыну з маторам.
У той час не было бензінавых рухавікоў.
Таму машына Леанарда прыводзілася ў рух магутнымі спружынамі.
Ен таксама вынайшаў карабель
з грабнымі коламі.
Людзі круцілі колы з дапамогай педаляў.
Леанарда падоўгу назіраў за птушкамі. ён маляваў іх у палёце.
ён назіраў, як яны працуюць крыламі і хвастом.
Леанарда вынайшаў лятальную машыну, але не змог прымусіць яе лятаць.
Леанарда вынайшаў
і іншыя лятальныя апараты. Ен намаляваў іх, але не спрабаваў іх пабудаваць.
-Шмат з таго, чым мы карыстаемся сёння, было прыдумана Леанардам.
Вось тры такія рэчы.
разец
(стар. 7)
майстэрня мастака
(стар. 9)
царква (стар. 16)
малюнках
Зрабіце фігурку каня. Можаце замест гліны карыстацца пластылінам.
статуя (стар 14)
змеі
(стар. 4)
люстэрка
(стар. 15)
спружына (стар. 20)
грабное кола
(стар. 21)
Карціны Леанарда да Вінчы
Сёння Леанарда да Вінчы, напэўна, больш за ўсё вядомы сваімі малюнкамі і карцінамі. Вось спісак карцін Леанарда, якія можна ўбачыць і зараз. Вы можаце знайсці гэтыя карціны ў кнігах. У спіску ўказваецца таксама, у якіх мастацкіх музеях знаходзяцца гэтыя карціны.
Благавешчанне (Уфіцы, Фларэнцыя) Мадонна з кветкай (Пінакатэка, Мюнхен) Благавешчанне (Луўр, Парыж) Мадонна Бенуа (Эрмітаж, Ленінград) Партрэт Джынеўры Бенчы (Нацыянальная галерэя, Вашынгтон)
Пакланенне вешчуноў (Уфіцы, Фларэнцыя) Мадонна ў скалах (Луўр, Парыж)
Дама з гарнастаем (Нацыянальны музей, Кракаў)
Партрэт музыканта (Амбразіяна, Мілан) Тайная вячэра (Санта-Марыя дэле Грацые, Мілан)
Мона Ліза (Луўр, Парыж)
Св. Анна (Луўр, Парыж)
Св. Іаан Хрысціцель (Луўр, Парыж)
час
15 к.
ЛЕОНАРДО ДА ВМНЧМ
Для детей младшего школьного возраста
Мпнск, мздательство «Юнацтва» Н а белорусском языке
Рэдактар 3 П Петрушэня Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар Г Ф Дуброўская. Карэктар Л П Стэсік.
ІБ № 1186
Здадзена ў набор 15.12.81. Падп. да друку 22.02.82. Фармат 70X84 / 6. Папера афс. № 2. Гарнітура часопісная рубленая. Афсетны друк Ум друк арк. 2,18. Ум. фарб -адб 8,72 Ул.-выд. арк. 2,17. Тыраж 50 000 экз. Зак. 2197. Цана 15 к.
Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскае вытворчае паліграфічнае аб'яднанне імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.