Лірыка Газелі, урыўкі з паэм Алішэр Наваі

Лірыка

Газелі, урыўкі з паэм
Алішэр Наваі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 80с.
Мінск 1993
12.02 МБ
АЛІШЭР HABAI
АЛІШЭР HABAI
Лірыка
АЛІШЭР 11 AB AI
Пірыка
Г азелі, урыўкі з паэм
Пераклаў
са старажытнаўзбекскае
(з даслоўнікаў)
Васіль
Жуковіч
Мінск • «Мастацкая літаратура» • 1993
ББК 84Уз1 H15
Даслоўнікі падрыхтаваны Узбекскім цэнтрам па мастацкім перакладзе і літаратурных узаемасувязях.
Прадмова Бахціяра Назарава
Мастак Ірына Лобан
4702620102—120
Н -------------- 147—92
64(302)03—93
© Прадмова. Б. Назараў. 1993 © Пераклад, укладанне і пасля-
ISBN 5-340-00858-4
слоўе. В. А. Жуковіч. 1993 © Афармленне I. М. Лобан. 1993
АЛІШЭР HABAI
(1441—1501)
Старажытныя цюркскія народы чатыры бакі свету па-казвалі ў чатырох колерах: Поўнач — чорны, Поўдзень — чыр-воны, Захад — белы, Усход — зялёны. Хоць Усход мяжуе з бяз-межнымі стэпамі, ён малюецца зялёным колерам. Усход, як казалі Талстой і Гётэ, з сваімі ідэямі, якія заўсёды квітне-лі і не ведалі пагібелі, з гуманістычнымі канцэпцыямі, стаяў каля калыскі сусветнай культуры, літаратуры, мастацтва і навукі. Эпоха Адраджэння — Рэнесанс,— якая разбудзіла чалавецтва, з’явілася вынікам гарманічнага спалучэння, зліцця мыслення геніяў Усходу і Захаду. Яна сцвердзіла, што чалавецтва — гэта адзіны арганізм.
Вялікія людзі робяцца славутыя. Але не трэба думаць, што ім лёгка. Слава ёсць вечны дар той справядлівасці, якая даецца ўзамен іх бязмежным пакутам і смаку якой яны самі амаль не паспяваюць зведаць.
Узбекскі народ мае таго, памяць па кім беражэ вечна. Гэта Алішэр Наваі, заснавальнік узбекскай літаратурнай мовы, літаратуры і культуры. Ён — вялікі паэт, вучоны, дзяржаўны дзеяч — адданы свайму народу і сваёй зямлі патрыёт. Зацка-ваны сваімі блізкімі, жыццё пражыў адзінока. Прычыны адзіноцт-ва да гэтага часу невядомыя гісторыі. Пісьменнікі і паэты тлу-мачаць гэта нешчаслівым каханнем.
Святлом, якое выпраменьвала імя Наваі, яго жыццё і творы, асветлены ўсе краіны Усходу, усе цюркскія народы, асабліва ўзбекскі.
Вечным сучасным духам і агульначалавечым значэннем прасякнуты большасць газеляў, дастанаў і філасофска-мараль-ных трактатаў паэта.	,
5
Праз знаёмства з вершамі цяжка навучыцца любіць. Але ў паэта ёсць сотні такіх газеляў, прысвечаных закаханым, што чалавек, прачытаўшы іх, ужо не можа жыць без любові. I калі сярод узбекаў няма душы, якая б не была ап’янелая ад гэтага вялікага пачуцця,— гэта дзякуючы вершам Наваі.
Аднак творы паэта вымагаюць ад свайго чытача асаблівай падрыхтоўкі. Чалавек, які жадае пранікнуць у сутнасць яго паэзіі, павінен зразумець найстаражытнейшую філасофію Усходу і За-хаду, міфы і легенды, зразумець радаслоўную герояў твораў, добра ведаць іслам і асабліва апісанне ўсіх хадзісаў Карана. Толькі тады творы паэта скінуць з свайго аблічча вэлюм, якім яны акрыты. I толькі тады з’явіцца магчымасць глыбока разабрацца ў агульначалавечых і гуманістычных канцэпцыях, што не даюць творам паэта страціць сваёй каштоўнасці і дзякуючы якім яны заўсёды застаюцца сучасныя ва ўсіх народаў свету. Вось толькі тады і інтымнае каханне, якім прасякнуты творы, і любоў да Радзімы, народа, і заклік да міру, дружбы, еднасці незалежна ад рэлігій і веры, і аднолькавая павага да ўсіх народаў — усё гэта паасобку або ў гарманічным спалучэнні можа ператварыцца ў тую сацыяльную сілу, якая здолее пры-весці ў рух як адну асобу, так і цэлае грамадства і накі-раваць на шлях росквіту.
Алішэр Наваі пачаў пісаць вершы, калі было яму каля сямі гадоў. У дзесяць гадоў ён вывучыў на памяць амаль усю кнігу вядомага ўсходняга паэта-філосафа Фарыддзіна Аттара «Манты-куттайр» («Мова логікі»), якая складалася з чатырох тысяч рад-коў. Пад канец свайго жыцця ён і сам на прыкладзе гэтай кніжкі стварыў твор «Лісонуттайр» («Мова птушак»).
Ужо раннімі вершамі ён звярнуў на сябе ўвагу. Славуты цюркамоўны паэт таго часу, так званы кароль мастацкага сло-ва, Лутфі, прачытаўшы адну газель юнага Алішэра, сказаў: «Калі б гэта было магчыма, то я б аддаў за гэтую газель усе свае дзесяці- і дванаццацітысячныя персідскія і цюркскія радкі».
Таджыкскі паэт Абдурахман Джамі, які высока ацэньваў асо-бу і творчасць Наваі, выказваў пра яго такія думкі: «Яго лю-біць- народ, і таму хвала яму бязмежная», калі б яго «Хам-са» («Пяцерыца») «была напісана на дарыйскай мове, тады б не засталося патрэбы пісаць вершы на персідскай мове».
6
Наваі быў саноўнікам, уладальнікам немалога багацця. I ў гэ-тым сэнсе ён не мог не абараняць інтарэсаў свайго класа. Аднак незалежна ад гэтага глыбокае чалавекалюбства, якое выяўлялася не толькі ў творчасці, але і ў яго грамадскай дзейнасці, дазволіла гісторыі высока ацаніць асобу Наваі.
Ён шмат зрабіў для спынення крывавых войнаў за трон паміж бацькам і сынам, для папярэджання канфліктаў, са-дзейнічаў умацаванню дзяржавы, ратуючы яе ад распаду. Ён звальняў з працы чыноўнікаў, якія мучылі народ падаткамі. Наваі пабудаваў мноства медрэсэ, бібліятэк, лячэбніц.
Ён быў мецэнатам, заступнікам і абаронцам многіх ву-чоных, дойлідаў, паэтаў, музыкантаў. Увесь свет ведае, што мастак Бехзад, вучоны-гісторык Хандамір, каліграф Султан Алі былі вы-хаванцамі Наваі. Візір і забяспечаны паэт са свайго асабіста-га рахунку выдзяляў студэнтам медрэсэ, паэтам, вучоным — заработную плату, матэрыяльную дапамогу і стыпендыі.
За два гады (1483—1485) Наваі стварыў сваю манумен-тальную «Хамсу», якая складалася з пяці дастанаў. У пяці паэ-мах «Збянтэжанасць праведных», «Фархад і Шырын», «Лайлі і Мяджнун», «Сем планет» і «Сцяна Іскандэра», якія былі напі-саны пасля Нізамі, Джамі, ён апявае чалавечнасць, справядді-васць, дружбу народаў, мір, асвету, удасканаленне чалавека, каханне і вернасць. Дзякуючы таму, што гэтыя ідэі падаюцца аўтарам з вялікім майстэрствам і талентам, «Хамса» Наваі ператварылася ў агульначалавечую каштоўнасць.
Да нядаўняга часу творчасць Наваі вывучалася аднаба-кова. У прыватнасці, не былі даследаваны працы, якія паказ-валі яго адносіны да рэлігіі, ісламу. Нават нядаўна творы На-ваі скарачаліся, бо на іх старонках асвятляліся пытанні рэлігіі. Цяпер дзякуючы новым умовам з’явілася магчымасць выдаваць без скарачэнняў творы вялікага майстра слова і ўсебакова іх даследаваць. Такія яго творы, як «Скарбы паэзіі», «Сіражыл-муслімін», «Тарыхі анбіе ва хукамо», «Насоімул мухабат» на тэму рэлігіі і маралі, дапамагаюць высветліць асновы паэтыкі Наваі.
Незалежна ад рэлігіі і веравызнання Наваі ўзвышае ўсе на-роды, заклікае іх да дружбы. У сваіх творах разам з вобра-замі ўзбекскага, цюркскіх народаў стварае яркія вобразы і прад-стаўнікоў іншых народаў: кітайцаў, індыйцаў, арабаў, армян. Аднак
7
жыццё ўзбекскага народа стала ў яго крытэрыем для паказу жыцця ўсяго чалавецтва.
Разам з адлюстраваннем рэчаіснасці Наваі навукова-фантастыч-нымі творамі звязвае сваю эпоху з далёкай будучыняй — з жыццём гадоў праз 500. Напрыклад, у адным толькі даста-не «Фархад і Шырын» упамінаюцца думкі, тлумачэнні, якія вы-казваюць цяперашняе паняцце аб тэлевізары, відэамагнітафоне, аб робатах, глобусе, сучасных камп’ютэрах. А ў некаторых яго творах нават гаворыцца пра такую з’яву, як манкуртызм.
Ужо пяць вякоў народ апявае Наваі. У фальклоры незлі-чоная колькасць твораў, у якіх малюецца вобраз гэтага ’славу-тага паэта і філосафа. He толькі ўзбекскія пісьменнікі, але і многія сусветна вядомыя мастакі слова стварылі вобраз Алішэ-ра Наваі. Наваі, імя якога можна паставіць у адзін рад з та-кімі геніямі, як Хафіз, Саадзі, Шэкспір, Джамі, Байран, Рудакі, Гётэ, Пушкін, аднолькава дарагі і англічанам, і рускім, і ўзбе-кам.
У нашай краіне аддаецца шмат увагі ўвекавечанню імя славутага паэта. Адзін з вялікіх гарадоў Узбекістана носіць яго імя. Яно дадзена самаму вялікаму тэатру ў Ташкен-це і станцыі метро, Самаркандскаму універсітэту, рэспублікан-скай бібліятэцы і рэспубліканскай літаратурна-мастацкай прэміі. Прысвечаныя яго жыццю і творчасці раманы, аповесці, п’есы, паэмы і 12-серыйны тэлефільм былі цёпла прыняты прыхіль-нікамі яго таленту. Раман Айбека «Наваі», мастацкі фільм «Алішэр Наваі» атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР. На ўзбек-скай і рускай мовах былі выдадзены 15- і 10-томнікі яго твораў.
Б а х ц і я р Н а з а р а ў
ГАЗЕЛІ
14
Радуйся, сэрца: я н a — як зара спадзявання — прыйшла, Платай за мукі кахання, пакуты чакання прыйшла!
Новай душой з вандравання ўвайшла ў маё цела яна, 3 вечнасці раннем, з тугою маёй развітаннем прыйшла!
Розум, ты сілу збяры, ты, цярпенне, нарэшце, замры:
Пэры каханая хваляю звышхвалявання прыйшла!
He, я не страціў, о, сэрца — знайшоў яе,— вось навіна!
Неміласэрная любая выратаваннем прыйшла!
Неспадзявана, знячэўку прыйшла, аж не веру вачам,— Фея ці дзіва-царэўна ка мне на спатканне прыйшла!
Неба пачула рыданні — і смерць не забіла душу...
Райская ружа, якая ніколі не вяне,— прыйшла!
Музыку, слынны музыка, давай пакажы Наваі, Стаў, віначэрп, дзевяць чараў — царэўна кахання прыйшла!
11
Кветнік твой і сад сустрэчаў — о, якое хараство!
Як мяне тваё хвалюе трапяткое хараство!
Ад віна любві ласкавы і пяшчотна-свежы твар, Ну, не твар — жывы пялёстак,— маладое хараство.
Ледзь адно спыталі вусны, як жыву — і я ўваскрэс.
Што за сіла ў вуснах мілых,— о, п’янкое хараство!
Гурыя ці поўня тая — хто больш вабны, не пытай, На зямлі абагаўляю я зямное хараство.
Нават яркая на небе меней гожая зара, Як любімая ў накідцы — гаваркое хараство.
Маладосці час на вецер не пускай. Я зразумеў: Што юнацтва — час кахання, там — жывое хараство.
Хай выгодаў нехта прагне, а якраз для Наваі Самаадрачэнне, шчырасць — найсвятое хараство.
12
Сню: не са мною любая... Сну бачыць не хачу!
Ад рэўнасці бясконца я зубамі скрыгачу.
3 той пэры на спатканні я разлукі ўспомню час — Нібы вар’ят, адразу я, ой, плачу й рагачу.
Люстэрка — што акенца ў рай, калі ў люстэрку — ты, Падобная на гурыю,— любуюся, маўчу.
Як зоркі ў небе растаюць пры сонечным святле, Так пры тваёй красе і сонца гасне,— я сачу.
Гэй, віначэрп, мо кубак твой мне радасць прынясе!
Ці не залішнюю цану на ростані плачу?..
Панеслі слёзы маё «я», чужы стаў сам сабе, Гляджу ў люстэрка водаў я — сябе пазнаць хачу.
Куды пайду я, Наваі,— за мной журба, як цень.
А шчасце побач, блізка так! Яго ці прыручу?
14
14
3 кім гаманіў бы я, не хоча той,— яго са мной няма. Хто a хоча еднасці са мной, таго ў душы маёй няма.
Ці радасць я знайду ў таго, хто мае выгаду з мяне?
Ў таго ж, хто ўцеху даў бы мне, цікавасці такой няма.
Што ж гурый, пэры баль, калі на смерць ці на жыццё маё Там яд і чары іх вачэй,— тут, побач, дарагой няма.
He рады дню і ночы я: даўно заняты быць хачу Красой касы, касой красы,— са мной красы зямной няма.
Хачу, каб вершніца мая век гарцавала на гнядым Адно па сэрцы па маім,— надзеі нат малой няма.
Ратуй жа сэрца ад маны, дарункаў лёсу не чакай — Падкіне смертухны сіло,— пятлі ў яго другой няма.
Заззяе поўняй любай твар — хутчэй замовіць Наваі Каханне ад ліхіх вачэй, бо справы звыш святой няма.
15
&
На аркушах маёй душы любві выява,— словы ёсць, А забыццё на драбязу — дар неба адмысловы ёсць.
Спытаўся: — Любая, нашто стралу мне ў сэрца ўбіла ты? Пачуў:— О, глянь ты на стралу, там мой адказ гатовы ёсць.
— Вакол палаца шмат галоў... Палегла процьма шахаў там? — Вось мой палац, на купал глянь: выява і выснова ёсць.
He дзіва, што Вамык, Мяджнун' падпарадкоўваюцца мне: Любові найвышэйшае наказ — пісьма аснова ёсць.
О, ты, хто на лістах любві чытаў сто тысяч бед яе, Знай: на лістах маіх разлук сто тысяч бедаў новых ёсць.
Чым я любві ахвяраваў, руінаў скарбы не маўчаць: На іх самоты вастрыём улік мой дэталёвы ёсць.
Чуў пра Якубаву2 журбу? Журба ў хаціне скрух маіх Цяжэйшая мо ў сто разоў — там знак яе суровы ёсць.
На часткі цела маё ўсё рассекла і раскідала, На іх мой сказ пра той разбой зусім невыпадкова ёсць.
Я ад любві памёр. О, Наваі, на ніць паэзіі
Ты нанізаў мой горкі лёс? Пра тое і размова ёсць.
16
Ты свае распусціш пасмы — быццам ночку бачу я, Твар затуліш — сонца гасне, жыцця сонца трачу я.
Ты на прах мой неастылы наляціш на скакуне, Дом душы маёй стаў пылам — а табе што значу я?
Ты разлукі камянямі зруйнавала сэрца мне.
Над пяшчотнымі слядамі кроўю слёзаў плачу я.
Гора горкага шмат зведаў, маё шчасце ў цяжкім сне, Разбудзіў сто тьгсяч бедаў стогнам, доўгім плачам я.
Я зусім яшчэ цвярозы, віначэрп. Віна ў віне?..
Рана мне зунар’ прынеслі — веры не зыначу я.
Мне адмоваю няславу, ой, прынесла любая, Як нявернаму,— такое не чакаў няўдачы я.
Салавей, яна — у садзе, не стагні ж, як Наваі,— He спалі ты іскрай стогну дзіва — розум страчу я.
18
§4
Муч мяне а ці прызнай — радасць ты маёй душы! Хоць забі, хоць ажыві — не заві адно чужым.
Акажыся ля мяне, стан свой тонкі пакажы, Акажыся да мяне — і не стану я тужыць. •
Як табе мне перадаць стан ці стогн маёй душы? Таямніца ты мая, што ў глыбі душы ляжыць.
Усміхайся зрэдку мне, горкіх слёз не асуджай: Ты ж прычына слёз маіх, памажы мне, памажы!
Так люблю гамонку я губ рубінавых тваіх!
Кінь хоць бы два слоўкі мне, адкажы мне, адкажы!
He прызнала ты мяне, чараўніца, толькі знай: 3 гурый выбраў я цябе, век табой мне даражыць.
Памірае ад любві Наваі, о, ты яму
Промнічак надзеі дай — без цябе яму не жыць!
19
Пайшла яна, ды след яе ў душы не растае, Пайшла, а голас мне яе спакою не дае.
Слязьмі руйную у журбе вачніцы я свае.
Што нарабіў налёт вачэй-разбойнікаў яе!
Папаўся птах маёй душы ў сіло раскошных кос, Падобны я на салаўя, над ружай што пяе.
Калі лунае птах душы, куст радасці цвіце.
Як кіпарыс, твой тонкі стан,— цябе мне не стае.
Кахання знакаў не пазнаў і гіну я, заўваж, Ды і Фархада тайна нам сябе не выдае...
У муках закаханы люд, як маё сэрца, што
Без вестак згінула, ды крык з народа падае. *
He жалься ўсё-ткі, Наваі, што шмат разлук даў лёс, Удзячны будзь: не ўсё ўцякло — штось веры дадае.
20
За Лайлі і Шырын шмат ярчэйшы красы тваёй сад, Дый майго пачуцця не дасягнуць Мяджнун і Фархад.
Калі нават мой стан і сагнецца ад грузу журбы, Пылу шляху твайго з добрым пахам жыцця я так рад!
Тваіх пасмаў змяю загаворвае быццам няўзнак Чарадзейных чарнюткіх вачэй твой вядзьмарскі пагляд.
Зруйнаванае сэрца ўзняла ты дажджом веяў-стрэл, Падтрымаў быў яго частаколам жывым веяў рад.
У расстанні з тваёю красой плачуць вочы мае, Быць пунсовай рацэ, калі трапіць сляза ў вадаспад...
У час росквіту дбайна шануй, маё сонца, красу, Бо празмерна ўкароціць шчаслівыя дні лёсу град.
Над маёй галавой бачыш камень разлукі — ўяві
Кропку над Наваі гэтай літары «нун»4, кропку над...
22
Імклівы неба круг паслаў град камянёў расстання, Ад праху цела майго пыл да воблакаў дастане.
Сяброўка і сябры мяне зракліся, ўсіх я зрокся, Ці дзіўна, што мой боль людскім пакутам роўны стане?
Уся істота ў сіняках ад камянёў разлукі
Ці ад халодных стогнаў я ў такім жахлівым стане.
На Шляху Млечным войск не строй расстайнай ноччу цёмнай, Бо я памёр — і сэнс які іх мець у зорным стане?
А рана свежая мая — ёсць вынік слёзаў, стогнаў, О, ружа раны палымнець ад слёз не перастане!
Чаму, калі расстання дзень не восеньскі, о, сэрца, На твары саду жаўцізна ніяк вось не растане?!
Хто хоча быць у грамадзе, той зведае самоту, А век служыць сярод людзей і Наваі прыстане.
23
&
He цюльпанавае поле ўсё квітнее з краю ў край — Ад маіх гарачых стогнаў загарэўся небакрай.
Агнём твару людзей душы, чуў, прапальвае яна.
Чуў, ды й сам я загарэўся, што рабіць цяпер, парай.
Войска ўсё майго цярпення паліць мілы твар да тла, Караван згарае гэты,— і цярпі, не наракай.
Мне ў душу ўпіліся стрэлы, любая,— і з той пары Тлеюць вочы, тлее цела,— ўвесЬ я — што сухі курай.
Можа, ёсць тут здрада неба,— як віхор, ляціць пажар.
Кіпарысу маёй мроі ты, пажар, не забірай.
О, няўжо адкрыла твар ты, каб народ свой спапяліць
I мяне з усімі разам?! Ты адказ на гэта дай,
Наваі, хай нехта кажа: загарэліся лясы, Ты не вер, бо я згараю, гэта я ў пакутах, знай.
24
I сярод мудрых і дурных я зганьбаваны зноў.так ёсць.
Маё імя па ўсіх краях — на коп’ях языкоў, так ёсць.
Нялюбы я — адсюль мой боль, адсюль глыбокі мой адчай.
Я ношу цяжкую нашу як бы спакон вякоў, так ёсць.
Дзе розум, вытрымка мая?.. Адно на сэрцы плямы ўсё — Чарнеюць вогнішчаў сляды, а караван пайшоў, так ёсць.
Вакол журбы маіх вачэй не веі — стрэлы ўсё твае, Як і вакол азёраў двух ёсць стрэлы чаратоў, так ёсць.
О, пэры, мару пра цябе душой, дзе стрэлы вей тваіх,— Мо трызніў сонцам так Юсуф, у роў укінуты, так ёсць.
Няхай памру тваім рабом, Ды волі я не захачу, Тваё таўро — жаданы знак для вольных і рабоў, так ёсць.
Пра дом твой марыць Наваі, західа’ хай чакае рай.
Між невукам і мудрацом ёсць розніца — любоў, так ёсць.
26
М’
Божа, мне без санцатварай хоць бяры ды памірай,— Ты маланкай скрухі-хмары больш нікога не карай.
Хай бадзягам нават стану, хай пляткараць пра мяне, Называць імя каханай анікому ты не рай.
Божа, мукі, што яна мне прычыніла, памнажай, Ды, каб стала нейчым лёсам, ёй варункаў не стварай.
Я загінуў ад кахання, толькі ты, сапернік мой, Па мне плачучы, у траўры, ці дарую, не пытай.
У маёй душы парадай, сябар, храму не ўзнімай, Бо каханая душу мне зруйнавала ўжо, бадай.
Ах, какетка-кветка бавіць ночы з куфлем у руках.
Ранні ветрык, ёй — цвярозай! — прывітанне перадай.
Будаваў я шчасце стрэчы, занядбаны ж ёю стаў.
Наваі, хваліцца доляй ты нікому не жадай.
27
Хаджу па вуліцах яе, спадзеючыся, што, калі Забіты буду, кроў мая пральецца на яе зямлі.
Стагнаць не стану я, калі пашле разлука сотні стрэл, Гаіцьму раны днямі стрэч, хоць шчасця дні і не прыйшлі.
Уткнецца ў сэрца мне страла твая — яе мне сцерагчы, Бо трапятанне ў ёй тваё, а з ім — маёй любві прыліў.
Я сэрца ў марах пра любоў на мукі асудзіў,— Маўляў, ацэніць подзвіг мой,— надзеі ўсё ў мяне былі.
Зямлю я кроўю слёз паліў, дзе дом яе,— мо з гліны той Яе сабаку зробяць дом,— такія думкі вось прыйшлі...
Гэй, сябра, на спатканне ты інтымнае хутчэй ляці, Хай нават крылы пакрысе твае стамляцца пачалі.
Музыку часу Наваі прадкажа — хай пакажа ён Красу тае мелодыі, каб людзі да яе ішлі.
28
У віна люстэрку ззяе вобраз любае маёй, П’ю — нібыта размаўляю моўчкі з любай, толькі з ёй.
У святле яе усмешкі — міласэрнасць і любоў, Нельга не зачаравацца неба ўсмешкаю-зарой.
На ваду смяцінка ўпала, не смяцінка гэта — я, Я ў віры гарачым слёзным у краіне феі той.
Войскамі чарнюткіх веяў свет яна знішчае ўвесь, Санцатварае інтрыгі сталі лёгкаю гульнёй.
Вочы промахі ці знаюць, стрэлы вей пускаючы?
Куды глянуць тыя вочы, у палон бяруць красой.
Мо не варта захапляцца светам ранняе вясны, Дзікі мак не можа ўразіць нас адданасцю сваёй.
Наваі, паклонаў шахаў асабліва не чакай, Сам ты любай пакланяйся, што з чарнюткаю касой.
30
На мяне скалу, што раздрабіў Фархад, Кінулі нябёсы — жах-каменяпад!
Ад жывой легенды астанецца што? Кніжнік перакажа кожны на свой лад.
Неба ў ноч разлукі ад маіх ад слёз Патанула ў слоце — гэтакі разлад!
I майму спакою ёсць на небе кут.
Лад высокі дух мой усвядоміць рад.
Смерць перад разлукай — ёсць сапраўдны мёд, Ды не мёд язык мой паспытаў, а яд.
Небам збыты я на кірмашы любві, Хоць было тавараў размаітых шмат.
Наваі ў тузе па любай кроў сваю
3 сэрца ў вочы перакінуў без спагад...
31
&
Усміхнецца ў садзе зрэдку нават кветка, гожы дар, Ты ж хаваеш вуснаў кветку, ты хаваеш мілы твар.
Калі я ў сваёй хаціне захачу на ногі ўстаць, Падтрымае павуціна,— занядужаў гаспадар.
Твар і слёзы скласці хочуць ад вар’яцтва талісман, Дык тады навошта зёлкі — і шафран, і кінавар6?
Зразумеў, што стаў бязлюдны не ад слёзаў мой мардум7,— Праз твае забойцы-вочы без жытла мардум-жыхар
He травой густою цёмнай зарасла зямля карчмы — Гэта ў стрэлах маё цела... He кажыце, што кашмар...
Знае лік маіх пакутаў, што прынесла мне я н а, Кожны вузлік на зунары,— стаў адметны мой зунар...
Збан гліняны разаб’ецца — да карчмы ўсё ж дабрыду:
Чарапка даволі будзе, каб тушыць душы пажар...
Хораша палацу купал неба цар размаляваў.
Але вернасці узору няўжо здрадзіў валадар?
Хай сапернікаў нямала — не журыся, Наваі, Да любімае імкніся, пра яе заўсёды мар.
32
3. Зак. 5001
У краіне любві мне разлука з табою — агонь, Ад журбы ў маім сэрцы — пякучага болю агонь.
Я на ранах любві не адчуў бы і жару, відаць,— Уяві, што за сіла — узняты любоўю агонь.
Што за жар у любоўным віне! Я пакуль яго п’ю, Іскры стогну да неба ўзнімае з сабою агонь.
Іскра ростані трапіла ў скрушнае сэрца маё, Слёз праліў я сем рэк,— ды не ведае збою агонь.
Памірала — ў расстанні з тваім пацалункам — душа, Ды Масіх і Мар’ям8 ёй вярталі абое агонь.
Сцеражыцеся ўночы, суседзі, жытла, бо ў мяне Трапіў з храма агню развітальнай журбою агонь!
Спапяліўшы краіну душы, на руінах яе
Зноў краіну любві ставіць без перабою агонь.
Гіацынты і ружы — у кветніку свету — чадзяць,— На зямлю гэта неба паслала з жальбою агонь.
О, красуня! Тут як не згарэць Наваі! Для яго Хараство, і мілосці, і гневу прыбоі — агонь.
34
Сугучныя, заўваж, твая краса з маім каханнем, Такія блізкія яны, як сонца і світанне.
Воч-іншаверцаў я чакаў — караць паабяцалі, Ды праз сваю красу забыліся на абяцанне.
Што ёсць апроч тых воч? Адно яны ў маёй самоце!
Здалёку лашчаць — і лягчэй даецца ноч расстання.
А сэрца зраненае, што не падцаецца лекам,—
Ад мары твае вусны піць знаходііць акрыянне.
У мёдзе тваіх вуснаў я сапраўдны мёд спазнаў бы, Але на гэты рай зямны не маю спадзявання.
Слабеюць ліўні слёз маіх, бо мой агонь кахання Ссушыў мяне і- ў моры слёз — няма выратавання.
I сэрца збегла' прэч... Што вернецца, о, не кажыце!
Вар’яцкаму, яму навошта супакой вяртання?
Імкніся аддаліцца ты ад жорсткіх і няверных, Як адышлі яны ад вернасці,— гартуй трыванне.
Мне ў грудзі холаду здаўна нанеслі многа людзі.
Дай, Наваі, агню віна,— пачуй маё жаданне.
35
&
Свярбяць штось вочы,— кажа мне. Кажу: — Глыні віна.
Хмель у вачах і без віна,— адказвае яна.
На ружы малады бутон, ды не ўсміхнецца нешта ён.
I твой раток — як той бутон, маўчыш, мая вясна.
He дзіва: колькі слёз ні лі, а ім канца няма,—
Усе здзівіліся б хутчэй, каб мора высахла да дна...
Быў роздумам заняты я: ты з сонцам — што ёсць што?
I зразумеў: блізняты вы — і роўня, і радня.
Вось вочы да слядоў твайго сабакі я прыклаў — Здзівіўся, што зайн9 літараю форма ў іх адна.
3 кумысам чару мой узбек ласкава мне падаў — Я з мацярынскім малаком дар гэты параўнаў.
Хай вінаграднае дачкі ахвярай стану я, Гаспадару карчмы яна дарэчы так здаўна.
Калі дае нам неба круг шмат клопатаў і скрух, Хай чара круглая адна дасць радасць нам спаўна.
Мы шынкаровы, Наваі, мюрыды10 і рабы.
Калі што лёс наканаваў, ці наша тут віна?
36
Людзям ноччу спакой; сэрца поўна пакутаў чужых, Я гарую па ёй, а яна бачыць сны. Як тут жыць!
Як знішчае ўначы, як жыццё дорыць раніцай зноў, Скажа вечара плач, скажа раніцы смех,— час бяжыць.
Ці бяжыць, калі з ёю сустрэчы няма і няма?!
Раз няма, дык світанні, змярканні — адно міражы?!
Сну не маю ні ўдзень, ні ўначы, а выявы яе
He знайшоў я ні ў сонцы, ні ў поўні,— о, як не тужыць!
У святле, што праменіць святое аблічча яе, Прыхаванае шчасце любіць, пачуццём даражыць.
Што прыйшло, хтось не цэніць. А ты?.. Ты на вецер жыццё He пускай — часам ты даражы і свой час беражы.
Рабства знак ёсць на целе тваім, Наваі, ёсць кляймо.
Ёсць у любай прыкмета сапраўднай любві — сцеражы...
38
0, паплачце, сябры, нада мной: я вар’ят як-ніяк. Хто ж даруе душы маёй зрэдку агонь — жыцця знак?
Калі ветрык не хоча два сэрцы абняць, аб’яднаць, Дык чаму пасмы блытае міла табе ён, дзівак?
Ты на сонца падобная ў танцы сярод прыгажунь, Што па пары ўваходзяць у круг, калі грае гіджак.
He сурочылі б твар твой, баюся, пяшчотны і стан, Водар амбры ўпрыгожвае ўбор твой, прыгожы і так.
Петлі пасмаў ты лоўка на шыю накідваеш мне.
Засудзіла любоў?.. Я прыму прыгавор твой, аднак.
А любоў, як настаўніца, даць можа ўмелы урок. Калі кветка пакажа свой твар, салаўём стане шпак.
Наваі, прыгажуня бязбожніцай стала твая.
Што, як гэткі агонь і цябе апячэ, небарак?
39
&
Ноч расстання — ноч пытанняў, боль з тугой. Без любімае бязмежны смутак мой.
Асвятлі мне цемру ночы, віначэрп, На імгненне ты мне сэрца супакой.
Абярні ў маланку чары абадок,
Вісне над душою хмараў чорных рой.
Ноччу скрушнай свечку золаку хутчэй
Запалі ты стогну іскраю жывой.
Захад сонца; рана неба ад журбы Ўсё крывавіць вечароваю зарой.
Гэты свет не дасць збавення ад пакут, Ты змірыся, сэрца, з роспаччу такой.
Дні ў разлуцы пачарнелі, Наваі, Ноч разлукі — ноч дакукі, боль з журбой.
40
О, тая поўня надта шмат пакут прынесла мне, вось як.
Таму ў пустыню небыцця жывое сэрца мкне, вось як.
Як вернасць бегла ад яе, каб я так бегчы мог, ды без Спакусы зноў кахаць і памыліцца, як раней! Вось як.
Я не скажу, што на зямлі ўзаемнай вернасці няма. Ды ў справах боскіх найчасцей штось трэба сатане. Вось як.
О ты, хто ад кахання ўпаў, здароўя ў бога не прасі, Бо лекаў і ў яго няма таму, хто ап’янеў... Вось як.
Ты чару беднасці здабудзь", аддаўшы ўсё, бо ёй цаны, Як і Джамшыдавай, няма,— дык не купіць яе танней. Вось як.
Як зможаш, сэрца, выйсці з мук, падзякуй богу, а сябе He ўцягвай болей у бяду,— хай сябар абміне. Вось як.
Легендаў, мудрацы, пра нас не слухайце, бо цяжкі час, Бо апантанасці пара скрозь сее смуту — вам відней. Вось як.
Калі знайду таго, каму красуня верная была, Ахвярай стану перад ім — ён перамог мяне, вось як.
Таму, хто чорнымі зрабіў мае ўсе дні, калі знайду, Так сажай вымажу я твар — о, як мага чарней! Вось як.
42
Падчас і міласць пакажы да тых, што ўнізе, слаўны шах, Бо з божай міласцю ты — шах, мы — слугі, так ці не? Вось як.
О, Наваі, пад небам мы, ды што рыхтуе нам яно? Камусьці дар, камусьці ўдар, камусь на скроні снег... Вось як.
Тасавуф12 — гэта шлях, той прыняць яго змог, Хто свае супярэчнасці ўсе перамог.
Сэнс высокі, узнёслая сутнасць яго, Тасавуф нораў добрае згоды збярог.
Тасавуф — не пакорлівасць, не аскетызм: Крывадушнасць за імі ўзышла б на парог.
Дасканалая вера бывае тады, Калі шчырасці, міласці ёсць у ёй бог.
Тасавуф не гняце мараў, дзеяў людзей, He абернецца ён ані ў які астрог.
Хто ж узняўся вышэй мітуслівых выгод, He спазнае ўжо той шкадавання, трывог.
Тасавуф — гарманічнае з богам зліццё, Наваі, вось у чым сэнс дарогі дарог.
44
&
Ты не служыў людзям старым з юнацкае пары, Дык, стаўшы старцам, галавы хоць юным не дуры.
Мець хочаш старасць добрую — старых сам паважай, Пры маладых на старасці ты глупства не твары.
Пачырванее ад віна стары — падобны ён На ведзьму, чый румянамі старэчы твар гарыць.
Убранне пышнае стары нацягне на сябе — Дык лепш ужо кіёк сухі ты ў кветкі прыбяры.
Хто ачарняе сівізну, каб лепей выглядаць,— 3 таго ўсе колеры смяюцца, што тварэц стварыў.
Старому памяркоўна жыць — вось правіла, дэвіз, Раўненне старца на хлапца — прыстойнасці падрыў.
Калі ў юнацкія гады быў паслухмяны ты, To прыклад добры заўсягды з сябе — таго! — бяры.
Да грамады шчаслівае прылучан той юнак, Што ў сажу не замурзаўся, ніколі не хітрыў.
Ты ж да распусніцы, стары, падобны хоць не будзь, Няхай крыўляецца яна, ты ў шале не гары.
Бяры духоўныя дары, дарогу ў храм вядзі, Юнак ты, дружа, ці стары — дабро людзям дары. Шкада, пражыў сваё жыццё ў заганах Наваі, Хоць дабрадзеем між людзей праславіўся стары.
УРЫЎКІ 3 ПАЭМ
ДОПЫТ ФАРХАДА ХАСРОВЫМ13
3 паэмы «Фархад і Шырын»
Сэнс гэтых падзеяў раскрые нам той, Што выйдзе з бяспамяцтва, слаўны герой...
Спяшаўся натоўп, вось ужо ён і рад: У шаха ў палацы палонны Фархад.
Тут не шкадаваў Хасроў шчодрых дароў — Аддзячыў усім за старанне Хасроў.
Заняўся Фархадам, сказаў, каб яго Як след ланцугамі скавалі ўсяго,
Пасля, каб прытомнасць вярнулі яму, Сюды быў пакліканы лекар таму.
Фархад апрытомнеў, глядзіць — о, алах! — I рукі і ногі яго ў кайд’анах,
Як звалены раб, так ляжыць ён, Фархад!
Ляжыць у цяжкіх ланцугах, як вар’ят!
Варожая варта наўкола стаіць.
I пышны палац перад ім зіхаціць.
А ў ім пасярэдзіне — велічны трон, На троне Хасроў, з твару ён маладзён.
4. Зак. 5001.
49
Здаволены, горды, нібыта герой, Вянец быццам зліўся з яго галавой...
Фархад са здзіўленнем наўкола зірнуў, Хітнуў галавою, рукой варухнуў.
I рэўнасцю поўніцца сэрца яго, I крыўдай балючай, і страшнай тугой.
Уцяміў палонны прычыну бяды:
Праз хітрага здрадніка трапіў сюды!
Удумны, аднак, быў ягоны пагляд, Узняўся, нахмурыўшы бровы, Фархад.
Кіруюць прыстойнасці правілы ім, Таму пакланіўся ён з годнасцю ўсім.
He чуўшы пытання, няёмка пачаць Гаворку, таму ці не лепш памаўчаць?
Дзівуецца з годнасці гэткае шах, Ажно захапленне ў ягоных вачах.
Хасроў аб расправе ўсе думкі адвёў, Такую гаворку з палонным павёў.
X а с р о ў
Адкуль ты, скажы мне, заблудны вар’ят?
Ф а р х а д
Вар’ят прыгадае Радзіму? Наўрад!..
X ас роў
Якім жа валодаеш ты рамяством?
50
Фархад
Гарэннем кахання, змаганнем са злом.
X а с р о ў
Ці ж сытым з таго рамяства можна быць?
Ф а р х а д
Вядома, той сыты агнём, хто гарыць.
X а с р о ў
Ты мне раскажы пра кахання агонь.
Фархад
Хто ў ім не гарэў, не спасцігне яго.
X а с р о ў
А ў чым, скажы, сутнасць гарэння твайго?
Фархад
Ды парфіраносцу яна для чаго?
X ас роў
Гарэнне тваё пачалося калі?
Фархад
Калі душа з целам не разам былі.
Хасроў
Цяпер адцурайся ад мары сваёй.
Фархад
Ты сам адцурайся ад думкі такой!
Хасроў
Што скажаш пра мукі кахання ты мне?
51
Фархад
Нічога няма за разлуку страшней.
Хасроў
У чым дабрыня закаханьіх, скажы? Фархад
У роднасці душаў, калісьці чужых.
X асроў
Хачу пра красу тваёй любай пачуць.
Фархад
Раўную да слова свайго — я маўчу.
X а с р оў
Ці марыш сустрэцца з красуняю той?
Ф а р х а д
Сябе толькі мараю цешу такой.
Хасроў
Яе мёду вуснаў ніхто больш не рад?
Фархад
Мёд вуснаў каханаму, ворагу — яд!
Хасроў
А ў вуснах-рубінах не згуба твая?
Ф ар х ад
О, згубай такою даўно трызню я!
X а с р оў
Зняволіць любімая сэрца тваё.
52
Ф a р х а д
I вырваць яго я дазволіў бы ёй!
X асроў
Калі ж сэрца мукаў не перажыве?
Фархад
Тады і душой ахвярую навек.
X асроў
Выходзіць, каханне...— на шкоду яно?
Фархад
Ад шкоды такой багацееш адно.
Хасроў
He, лепей такое «багацце» забыць.
Фархад
Каханым не быць, дык навошта і жыць!
Хасроў
Забудзь ты каханую — жэмчугу дам.
ф а р х а д
За жэмчуг каханне сваё не прадам.
Хасроў
Што з мукі разлукі, знывання душой?
Фархад
Ды шчасце чакання спаткання — са мной.
X а с р о ў
Дэрвіш, ці не шахам сябе ты ўявіў?
54
Фархад
I шах, і дэрвіш — роўня ў свеце любві.
X а с р оў
Знай, дзёрзкасць твая да дабра не вядзе.
Ф а р х а д
А што ёсць дабро без іайсветлых надзей?
X а с р о ў
Каханне забудзь — кіравацьмеш са мной.
Ф а р х а д
Які ж ты нягоднік, шах, з мэтай такой!
X а с р о ў
За гэта табе мой прысуд будзе — смерць!
Фархад
У гонар кахання я мару згарэць.
X а с р о ў
За ўпартасць заплаціш сваёй галавой.
ф а р х а д
Найгоршая кара — размова з табой.
3 пагрозай пытанні Хасроў чаргаваў. Ды годна палонны адказы даваў.
I духам Фархад перад шахам не ўпаў, Но словы казаў — жэмчуг ён рассыпаў.
55
ПАСЛАННЕ ШЫРЫН ДА ФАРХАДА
3 паэмы «Фархад і Шырын»
«Хай споведзь бязмернае скрухі маёй На славу алаху гучыць пахвалой.
He рады мы яду, што ў чары разлук, Ды ўсё з усявышніх прымаецца рук.
Пакуты кахання алах узвышаў, I ў душах людскіх веру ён пасяляў.
Кахання маланку шпурне ён уніз —
I попелам стане жывы кіпарыс.
Захоча — нам неба наробіць бяды: Патокамі змые ў даліне плады.
А вецер жалобы прыпіле ён да нас — I факел і свечку патушыць ураз.
Агонь перашкодаў распаліць — і дым Відушчым нам вочы раз’есць і сляпым.
Калі кіне гневу хоць камень адзін — Раструшчыць аднолькава шкло і рубін.
Ён колерам сонца аздобіў янтар, Саломе той самы даў колер — як дар.
56
Застогне салоўка — тут ружы віна, Ды нікне галоўкай ад птаха й яна.
I сонца згарае па волі Тварца.
Канца і пачатку ўсявышні Ён цар...
Канчаю уступ да паслання свайго, А мо не пас'ланне яно — знак нягод.
Яго я з гарачым пасланнем святла, Святла — матыльку, параўнаць бы магла.
He, пэўна, пасланне сваё ацаню Як стогн Саламандры, пасланы агню.
На варце кургана маркоты пішу, Збалелую ўсю раскрываю душу
Табе, чыё гора — гара-велікан, А смутак — што крэпасці вал ці курган.
Як ты, о мой родны, гаротны герой, Пазбаўлены радасці стрэчы са мной?
Цяжар гораў гора нясеш на сабе.
Ці ён не сагнуў стан твой тонкі ў журбе?
Ці мукі разлукі не душаць душу?
Гаркота маркоты не сушыць душу?
He курчыцца голлейка цела твайго, Як нітка, што трапіла ў люты агонь?
Калі бачыш косы мае па начах, Ці свет не чарнее ў тваіх у вачах?
57
Маіх дужкі броваў уявіш ты там — Нібы маладзік, не сагнешся ты сам?
Вачэй прыгадаеш пяшчотны пагляд — Ці бедаў каменны не падае град?
Калі ўспамінаеш ты веі мае — Калючкай ці волас твой кожны ўстае?
А зрэнкі мае ці уявіш ты так, Каб выпеклі ўраз на табе яны знак?
Успомніўшы ружы ружовыя шчок, Ці слёзаў ружовых пральеш ты паток?
Радзімку маю ўбачыш блізка зусім — Ці рану адчуеш на сэрцы сваім?
Ці слёзы тугі па рубінах-губах Крывавыя сталі ў цябе у вачах?
А кожны каменьчык ад слёзнай крыві Ці стане рубінам бязмежнай любві?
Успомніўшы слоў маіх цёплы прыбой, Ці ты размаўляеш у думках з сабой?
Пра зубы мае твая згадка мільгне — Ці слёзы пральеш ты ў маркоце па мне?
А вуснаў маіх калі ўявіш агонь, Ці мроя ахопіць свет сэрца твайго?
He сталі б хоць ямкі на шчоках маіх Глыбокімі студнямі мукаў тваіх!
58
He сталі б мае завіткі, дарагі, Цяжкія табе, як журбы ланцугі!
Успомніш брыльянты маіх завушніц — Ці жэмчугі слёз не ўпадуць з воч-крыніц?
Калі прыгадаеш танюткі мой стан, Ці стогны не змогуць да неба дастаць?
Ці дух не пакіне істоту тваю, Калі прыгадаеш паходку маю?
Жаўцейшы ад золата станеш, калі Да срэбра грудзей уяўленні дайшлі?
А дзе ж твой прытулак? У стэпе? Ў гарах?
Магчыма, з граніту пасцель даў алах?
Дзе птах твайго шчасця? Ці ён хоць жывы? Крыляе цяпер над табой цень савы?
За павадыра ў цябе, кажуць, лань. Крылатым канём табе служыць кулан?
У свіце тваёй — у ахоўнай — цяпер Драпежная птушка, драпежны і звер?
Гнуць голаў звяры перад воляй тваёй, Птушыныя крылы — страха над табой.
Вялікі ты стаў, кажуць, як Сулейман, Ды верны зароку будзь, помні Каран.
Ты роўня прароку — я веру нашу, Аднак жа пашаны Бількіс14 не прашу.
59
На прагу пашаны не хворая я, Тваёй быць рабыняю — мара мая.
Бількіс я не роўня, о, так яно, так!
Служылі ж прароку і пэры, аднак.
Стаць роўняй Бількіс можа лёс замінаць? Але адной з пэры і я магу стаць?
О, любы! Каб лёс не тварыў столькі зла, Я век неразлучнай з табою б была!
Была б спадарожніцай вечна тваёй, Тваім адпачынкам, уцехай самой.
Як сонца, сама асвятляла б твой дзень, Была б днём і ноччу з табою — як цень.
Нагу застраміў бы калючкаю злой, Калючку дастала б я вейкай сваёй.
Калі б ад сардэчных ты ран занямог, Любові бальзам ад бяды б засцярог.
Я пасмамі б дол падмятала ўвесь дзень, Каб позірк не стрэў твой смяцінкі нідзе.
А пылам цябе мне каб не засмуціць, Зямлю ўсю змагла б я слязамі змачыць.
Калі б гора цемру згушчаць пачало, Святло я праменіла б тварам, чалом.
А дня бездарожжа стаміла б цябе — Я локанаў ноч апусціла б табе.
60
Заўважыла б толькі: адчай цябе б’е —
I выцерла б вуснамі слёзы твае.
Нібы талісман ад бяды і тугі, Спляла б на табе дзве рукі, дарагі.
Люстэрка ў мяне папрасіў бы — хутчэй Табе я дарыла б усмешку вачэй.
Ад смагі любві тваё сэрца гарыць — 3 крынічанькі вуснаў дала б табе піць.
Была б я заўсёды і ўсюды з табой, Рабыняй тваёй у дарозе любой.
Палала б я свечкай тваёю ўначы, Удзень бы квітнела, каханне п’ючы.
Але купал неба паслаў шмат пакут, Разлука — дакука: ты — там, а я — тут.
Ды нельга і морам наплаканых слёз Змякчыць той удар, што наш лёс нам прынёс.
Хто лёс праклінае і суд яго, той Няўцямна і сам чыніць суд над сабой.
Хоць звязаны ты ланцугамі нягод,
I паліць балюча разлукі агонь,
I межаў няма ўсім пакутам тваім, I гора шмат зведаў, ты змучаны ім,—
Ды стаў ты легендай, бо дзіва стварыў — У скалах гранітных правёў нам арык.
62
Стрываеш нуду найвастрэйшую ты, Стрываеш бяду найгарчэйшую ты,
I хоць аслабеў у расстанні са мной, Будзь духам, як віцязь, сапраўдны герой.
Замучыць расстанне настроем нуды — Ты зможаш нуду зняць уздыхам адным.
Калі загарышся глыбокай тугой, Патушыш ты полымя слёзнай ракой.
А жальба пачне ў грудзі каменем біць Ці жальбу і скруху ты зможаш забыць —
Ва ўсім ёсць суддзя ты самому сабе, 3 дарогі цябе хай нішто не саб’е.
Без крылаў, нямоглай, што ж мне тут рабіць? Як сэрца не страціць сваё, не разбіць?
Разлука з табою мяча вастрыём На сто частак цела рассекла маё.
Ў кахання агні я згараю да тла.
Я — прысак, у ім многа жару, цяпла.
Гарыць хай душа на шматлікіх кастрах, Слабейшы агонь за дзявочы мой страх.
Хоць вочы — крыніцы рубінавых слёз, Ды я не заплачу, прыму горкі лёс.
Няхай наравістая, быццам кулан, Жанчына ў вачах у кагосьці была,
63
Яна ж проста гордая, як кіпарыс, I сціплая, быццам лілея, нарцыс.
Як поўня, няхай яна ззяла б красой, Хай поўню яна зацямняла б красой,—
He дай жа ёй бог калі зведаць напасць — Палон той, які называецца — страсць.
He дай ёй кахання хапіць цераз край, Дасі — тады мечам разлук не карай.
Агонь немагчыма такі ўтаймаваць, У ім немагчыма душу ўратаваць.
Ад сотні гадзюк не ўцячы мурашу,—
Ад прагных гадзюк не ўратуеш душу.
I тонкай раслінкі бяда не міне, Як пуга маланкі па ёй сцебане.
Шмат страхаў паслаў закаханым алах, Але найстрашнейшы нам сораму страх.
Як страціла цноту — уцехі няма, У сутарзе біцца ты будзеш дарма.
Дае са спазненнем любоў свой урок: Ад шчасця да ганьбы адзін толькі крок.
Уздыхі здзімаюць заслону з саміх Высокіх-высокіх нябёсаў сямі.
А покрыва сораму цяжка падняць, Бо сорам людскі няма з чым параўнаць.
64
Я ведаю, цяжкая скруха твая, У скрусе і ў горы таксама і я.
Спакою няволя твая не дае,—
Усё памнажаюцца мукі мае,
Бо я — паланянка любові тваёй, Нябёсы праб’е стогн і плач гэты мой.
Уволю ж адна не пасмею стагнаць, Дзён светлых разлукі мне не прыгадаць.
Хасроў заняволіў мой край, мой народ, Вянец захапіў мой,— настаў час нягод.
А людзі, як совы,— не бачаць і зор, Асуджаны жыць яны ў цемры пячор.
1	шах, і жабрак — кожны крыж свой нясе,— Рабы — у варожым палоне усе.
Усе, хто ў палоне, лічы, не жывуць, Схаваўся хто — тыя ад страху памруць.
I ліха, і крыўда, і ганьба, і кроў...
Прычына ўсяго — мая толькі любоў.
Праз гора народа пакутую я, Мне сорамна, перад Бану15 — удвая!
Скажу ўсё ж: хай будзе пакутаў маіх
I ў сто разоў болей — не страшна ад іх,—
Мне б толькі яшчэ на цябе хоць зірнуць, Каб хоць на імгненне мне шчасце вярнуць!
. Зак. 5001.
65
Але і ў расстання час, горшы за смерць, Пакуль яшчэ дыхаю, буду цярпець
3	такой запаветнай надзеяй адной, Што ўсё жыццё будзем мы разам з табой.
Надзеі няма — мы ахвяра нягод, 3 надзеяй адмучыцца можна сто год.
Цяпер я цябе, родны мой, папрашу: Пісьмо, што ў вялікай трывозе пішу,
Уважліва ты прачытай (ды не раз), Тады з пасланцом перадай мне адказ.
Мне ён замяняцьме спаўна амулет, Ён будзе аховай ад скрухаў і бед.
Мой лёс непакоіць — хутчэй адкажы.
Бог ведае ўсё, хай паможа душы».
ПАСЛАННЕ ЛАЙЛІ ДА МЯДЖНУНА
3 паэмы «Лайлі і Мяджнун»
«Пісьмо пачну я іменем Таго, Хто ў сэрцах запаліў любві агонь.
Паслаў Тварэц кахання нам віно.
Мацнейшае за віны ўсе яно.
Хто гэтага віна глыток узяў, Той розум страціў, неўтаймоўны стаў.
Пакаштаваў хто гэтага віна, Разлукі горыч да канца спазнаў.
Ад горычы такой спрадвеку нам Гаючы быў адно сустрэч бальзам.
Прыгожай ружы разарваны ўбор Салоўка ўбачыў — ад тугі памёр.
Да свечкі матылёк ляціць — зірні:
Сваю любоў ён бачыць у агні...
О, словы, словы! Жэмчугам вам ззяць, Калі на ніць умела нанізаць.
Хай лёгка выйдуць з-пад маёй рукі Кітайскімі узорамі радкі,
67
Хоць невясёлае пісьмо пішу, Тым дзелячыся, што ў душы нашу.
Пішу табе я ў пекле цяжкіх мук — Гаротніку, які ў агні разлук.
Ці атрымаеш ты маё пісьмо?
О, як табе, пакутнік родны мой?
Травінка, што з любві ка мне гарыць,, Хачу з табой душой пагаварыць.
Ты зведаў гора град — град камянёў, О, ты, хто не ўцякаў ад камянёў,
Хто ў полымі разлук сатлеў да тла, Хто ўбачыў кветку ў промніку святла,
Хто на ўвесь свет заліўся салаўём Па-над калючкаю тугі маёй,
Скаваны хто вар’яцтва ланцугом, Ільвіным падпяразаны хвастом,
О, як табе на ростані са мной?!
Ці мары пра мяне гараць журбой?
Калючкі ў валасах, о, любы мой?!
Хто ж выме іх, скажы мне, па адной?
Хто ўспудзіць птушак? Вось пачула я: Гняздоўем стала галава твая.
Параніў лёс — ран не злічыць усіх; Хто ж прыкладзе бальзам да ран тваіх?
68
Хто змые пыл, на твары што асеў, Слязьмі твае залечыць раны ўсе?
У целе стрэмкі, хто ж дастане іх Іголачкамі тонкіх вей сваіх?
Калі гарыш агнём разлукі ты, Хто справіцца з тым полымем крутым?
3 разбітым сэрцам звалішся ў журбе — Хто ж паклапоціцца там пра цябе?
Бяжыш, адзін ты на сваёй вярсце, Твой неразлучны сябра — толькі цень.
Калі жароўняй стане долу дно, Табе падорыць цень сава адно.
Бяда пачне руіны нараджаць,— Дык, кажуць, над табой сычы крычаць.
Упаў ты, трапіўшы ў бяды ціскі — Пасцеллю стануць там табе пяскі.
Звяры збірацца будуць па начах — Пасвецяць свечкі ў воўчых у вачах.
Шукаеш чару кроў маркоты піць — Цюльпан, як чара, ля цябе стаіць.
Я чула, смерч вісіць над галавой, Я чула, навальніца над табой.
О, калі б доля іншая была, Дык поруч бы з табою я ішла!
69
Я дзень і ноч была б з адным табой Апораю і зоркаю зямной.
I што б ні сталася ў зямных краях, У свеце свет астаўся б — ты ды я.
Эх, вандраваць бы разам нам з табой, He ведаць, што такое супакой!
Пражыць бы ў згодзе нам усё жыццё, Шануючы кахання пачуццё!
Маіх абнімкаў зведаў бы цяпло, Табе прытулкам іх цяпло было б.
На плечы апіраўся б галавой, Брывамі б лашчыў падбародак мой.
Да губ тваіх пялёсткі маіх губ Даткнуліся б — развеялі б тугу.
Прылегчы б, зліцца, стаць агнём адным — Няхай ляцела б цела ў рай зямны.
He збыцца летуценням болып маім, Праз беды ўсе твае не збыцца ім.
Табе хай клопат сэрца не дзяўбе: Ты вольны — і па сіле ўсё табе.
Мужчына, любы, ты,— мужчынскі ж пол Адно калючка спыніць за падол...
Падол цябе не спутае, дальбог, Яго дайма тваіх не звяжа ног.
70
Жанчына я, мне сілы не стае, I ногі як зламаныя мае.
Што ж мне рабіць? Мне тут не да хады — Увязана я путамі бяды.
Мне храм ста бед зняволенне прынёс, Ды цнота, сорам, годнасць — вось мой лёс.
Віно мужчыну высіць, весялосць, Жанчыну — цнота,— так было і ёсць.
На спіну лёг цяжар маркотных дзён, Адно як страціш цноту, здушыць ён.
Адно не ў час раскрыецца бутон —
I небам гнеўным пакараны ён.
Журба мая — сястра журбы тваёй, I сілай мерацца не трэба зёй.
Агонь узносіць можа твой уздых,
А я палаю, затаіўшы дым,
Ці ты гаруеш ад маіх нягод,
3 Наўфалем здзейсніў ты на нас паход.
У племені маім пасеяў страх, I дворня ўся таксама церпіць крах.
Мяне гатоў мой бацька умярцвіць, Гатоў зямлю маёй крывёй паліць.
Хоць смуткам я ахоплена, бядой, Душою прагну ўдачы я тваёй.
72
Хоць людзям несяце вы смерць і страх, He страшна мне. 0, што са мной, алах?!
Такая чутка ходзіць тут між тым, 3 Наўфалем нібы ў даўняй змове ты.
Яго дачку, сябруючы з сям’ёй, Назваць гатовы жонкаю сваёй.
Клянуся, чуткам веры не даю, Я шчасця зычу і на тым стаю:
Калі тваё жаданне ў шлюбе тым, Дык і майму жаданню быць тваім.
Па садзе неяк раз ішла яна, Даволі мілая была яна.
3 людзьмі яна прыветная была, У садзе гожай кветкаю цвіла.
Хай будзе бог святы заўжды з табой.
Хай блаславёны будзе выбар твой.
У час адасаблення з ёй мяне
Хоць зрэдку ўспомні. Ўспомніш, а ці не?
He думай з памяці ты ўсё сціраць, Сумлення, годнасці, глядзі, не страць».
Пакуль Мяджнун пасланне прачытаў, Слабейшы за пяро-трысцінку стаў.
Мяджнун ля Зайда рэкі слёз праліў, Так адазваўся пра пісьмо Лайлі:
«О, друг, для сэрца хворага майго Шукаў ты мёд, каб сілкаваць яго.
Але прынёс, не ведаючы сам, Мне з джалам мёд, з атрутаю бальзам.
Пісьмо Лайлі мне змучыла душу...
А чым жа я адказ ёй напішу?»
Зайд кемны быў, прыпас ён напярод Паперу, і чарніла, і пяро.
Усё ён ля Мяджнуна палажыў, Каб словы выліваліся з душы.
I неўзабаве Зайд пісьмо-адказ Узяў і ў стан Лайлі падаўся ўраз.
Наперагонкі з ветрам бег, імчаў, Лайлі пасланне хутка перадаў.
Пісьмо ўзяла — і ўбачыла краса, Што на язміне — водару раса.
Пад позіркам яе ў радах радкоў Зіхцеў-іскрыўся чысты жэмчуг слоў.
СТЫХІЯ ДУХОЎНАСЦІ
Алішэр Наваі як асоба ўражвае шматграннасцю таленту. Гэта быў глыбокі філосаф, адораны вучоны, відны дзяржаўны муж; гэта быў геніяльны творца, яркі прадстаўнік прыгожага пісь-менства Усходу, апостал духу.
Як і ўсякае дзіва, Алішэр Наваі поўны загадак, нечаканас-цяў, таямніц. Хіба можа не дзівіць, напрыклад, тое, што сла-вутую «Пяцерыцу» з пяці ёмістых паэмаў паэт стварыў літа-ральна за два гады, тры паэмы — «Лайлі і Мяджнун», «Фархад і Шырын» і «Сем планетаў» — усяго за адзін — 1484 — год! I, што цікава, гэты поспех ён прадказаў ледзь не на пачатку свайго творчага шляху.
Але непараўнана большае ў ягоным лёсе збылося прароцт-ва ў дачыненні да цюркскае мовы — пра жаданне прасла-віць яе паэт сказаў сваім сучаснікам і нашчадкам у паэме «Збянтэжанасць праведных»; ён праславіў на ўвесь свет без віны вінаватую мову продкаў. А мог жа, як і яго вялікія папярэд-нікі, спакойна карыстацца традыцыйнаю персідска-таджыкскаю моваю, пра што сведчыць ягоны збор лірычных твораў «Дэвоні Фаній». Ды яму было наканавана зруйнаваць непарушную догму. Алішэр Наваі першы падняў прэстыж роднай яму стара-жытнаўзбекскае мовы — так адбыўся вялікі духоўны пераварот у тагачаснай літаратуры, роўнві подзвігу.
Калі я чытаў у адной з паэмаў Наваі пра чатыры стыхіі — агонь, паветра, ваду і зямлю,— я міжволі падумаў, што гэтак жа, як кожная з чатырох стыхіяў ці, дакладней, як усе чатыры стыхіі, людзям патрэбная і паэзія (назавём яе ўмоўна — пятая стыхія), а патрэбная таму, што яна — носьбітка духоў-насці. 3 далёкай старажытнасці ў наш свет, дзе з крызісу не
75
могуць выбрацца палітыка і эканоміка, бо ў тупіку апынуліся культура і мараль, дзе чара жыцця нахілілася ў бок зла, ідзе Наваі-мудрэц і як бы дзівіцца з людское невідушчасці: «Людзі, прычына ўсіх тупікоў, несправядлівасці і варажнечы — духоўная галеча. Я — багаты, я — шчодры, бярыце мае скарбы, карыстай-цеся імі, шануйце іх, рабіцеся чысцейшымі, дабрэйшымі...»
У Алішэра Наваі ёсць «Скарбніца думак», збор твораў, дзе асноўнае месца займае газель. Слоўнікавыя азначэнні гэтага традыцыйнага на Усходзе і ^езвычайнага нам верша не дадуць ключа да газеляў Наваі: як вядома, тлумачальныя слоўнікі падаюць самыя агульныя звесткі, трактуючы жанр адно з боку формы. Такога ключа не дадуць і энцыклапедычныя артыку-лы пра Алішэра Наваі, бо ў іх толькі бегла і суха выкла-дзены звесткі пра жыццё і творчасць паэта. Між тым газелі Наваі — а іх болей за 2600 — своеасаблівыя, адметныя, розныя па змесце і танальнасці і нясуць у сабе зарад аўтарскае эру-дыцыі, патрабуючы — адпаведна — чытацкага інтэлекту. У іх (пе-раважна ў перадапошніх бейтах) нярэдка выказваюцца філа-софскія погляды паэта на розныя бакі жыцця, выкарыстоў-ваюцца гістарычныя факты, сустракаюцца міфалагічныя вобразы, суфійскія (і не толькі суфійскія) сімвалы. He заўсёды слова Наваі бывае адназначнае, слову творцы ўласцівая «мігальнасць», а можа, лепей будзе сказаць — «мігатлівасць». Такое багацце ў арсенале і без таго багатых паэтычных сродкаў паэта-філо-сафа ані не бянтэжыць цюркамоўных чытачоў, у тым ліку даследчыкаў і аўтараў даслоўнікаў,— кожны з іх разумее прачытанае па-свойму...
Добра было б валодаць мастацкаю ці, дакладней, эстэ-тычнаю інтуіцыяй. Скажам, у газелях Наваі часта сустракаецца «піўны» дом, а таксама віно. Але ў адным выпадку ў памянё-ным доме трэба пазнаць майхану (карчму), часцей за ўсё як сімвал пратэсту супраць несправядлівай рэчаіснасці, у другім жа — храм, у якім збіраюцца людзі ў пошуках ісціны, абсалютнай (найвышэйшай) любові, а ў трэцім — белы свет. Гэтак і віно не заўсёды павінна ўспрымацца толькі як моцнае пітво — у паэ-зіі магчымыя і віны іншыя: кахання, захаплення, даверлівасці... Яны, як і віны натуральныя, у адных выпадках прыносяць ра-дасць, у другіх — боль і беды...
Для перакладу ў гэтае выданне я падбіраў творы пераваж-
76
на інтымнага характару. Спадзяюся, што беларускі пераклад да-нясе да чытача дух твораў знакамітага паэта. Духоўнасць у Наваі была заўсёды на першым плане. Ён пакутаваў ад недаска-наласці свету; мроіліся яму справядлівы ўладар, пічырыя ад-носіны між людзьмі, шчаслівая краіна. У сэрцы нёс драму, адчуваючы немагчымасць ажыццяўлення сваіх ідэалаў. Але не-адступна прапаведаваў філасофію духоўнага самаўдасканалення асобы, абагаўляў хараство і сапраўднае каханне, пачуццё, якое ўдасканальвае чалавечую душу. Гэта асабліва ўражвае: Наваі, трэба думаць, перажываў і асабістую драму. Меркаваць можна не толькі па ягоных творах, але і па тым факце, што ён пражыў самотнае жыццё.
У зборнік невыпадкова трапілі ўрыўкі з дзвюх паэмаў. У паэмах Наваі найбольш выразна выяўляюцца рысы яго света-погляду, яго этычныя і эстэтычныя погляды. Каханне Мяджнуна і Лайлі, Фархада і Шырын (паэмы «Лайлі і Мяджнун», «Фархад і Шырын») — трагічнае. Але ім і трагедыя ў імя любові — радасць, бо такая самаахвярная зямная любоў прыво-дзіць да божае любові.
Нашаму чытачу павінны быць блізкія ідэалы Наваі, бо гэта — ідэалы гуманіста, які сваёю творчасцю праслаўляе дабро, змагаец-ца за волю, вернасць, шчырасць, хараство. Як найвялікшае зло асуджае жорсткасць і крывадушнасць.
Ці трэба дзівіцца, што паэзія, народжаная палымянай любоўю да чалавека, не ведае ні межаў, ні старасці. Болып чым за пяць тысяч вёрстаў з паўтысячагадовай даўніны ідзе "ца нас паэт На-ваі, каб узрушваць сваёй духоўнасцю.
Bad ль Жуковіч
ТЛУМАЧЭННІ
1	Вамык, Мяджнун — героі шырока вядомых і любімых на Усходзе паэмаў, абодва апантаныя ў каханні.
2	Якуб — Якаў, Восіпаў (Юсуфаў), бацька, аслеплы ад плачу па сыне, якога браты прадалі ў рабства, сказаўшы бацьку, што Юсуфа воўк разарваў.
3	Зунар — валасяны шнурочак, які ў краінах ісламу людзі іншай веры насілі на поясе або на шыі як адзнаку адрознення веры; надзець зунар — значыць адрачыся ад ісламу.
4	Форма літары «нун» — У слове «Наваі».
5	Захід — пустэльнік. Звычайна адмоўны вобраз. Іншы раз гэта надакучлівы дарадца, часам — двурушны праведнік.
6	Тут паралельнае параўнанне: твар — шафран, слёзы — кі-навар.
' Тут абыгрываюцца два значэнні аднаго слова «мардум»: 1) зрэнка вока; 2) чалавек, жыхар.
8	Месія і дзева Марыя.
9	Айн — назва адной з літараў арабскага алфавіту, сугучная слову «айн» (вочы).
10	Мюрыд — паслушнік, паслядоўнік свайго вышэйшага на-стаўніка.
11	Гэта значыць — прытрымлівайся правілаў суфізму: не імкніся да матэрыяльнага багацця; хоць і Джамшыдава чара, у якой адлюстроўваецца ўвесь свет, неацэнная, але перавага аддаецца ўсё-такі чары пазнання абсалютнай прыгажосці і лю-бові.
12	Тасавуф — суфізм, адзін з кірункаў ісламу.
13	Хасроў Парвіз — асоба гістарычная: ён, шах з дынастыі Сасанідаў, кіраваў у Іране ў 590—628 гадах.
14	Бількіс — імя легендарнай царыцы Саўскай, якая, павод-ле падання, была закаханая ў Сулеймана.
15	Бану — царыца Арменіі, цётка Шырын.
ЗМЕСТ
Алішэр Наваі. Бахціяр Назараў.................................... 5
ГАЗЕЛI
«Радуйся, сэрца: яна — як зара спадзявання — прыйшла...»  11 «Кветнік твой і сад сустрэчаў — о, якое хараство!..»............ 12
«Сню: не са мною любая... Сну бачыць не хачу!..» ............... 14
«3 кім гаманіў бы я, не хоча той,— яго са мной няма...» .. ,.....15
«На аркушах маёй душы любві выява,— словы ёсць...» ............. 16
«Ты свае распусціш пасмы — быццам ночку бачу я...» ............. 18
«Муч мяне а ці прызнай — радасць ты маёй душы!..» .............. 19
«Пайшла яна, ды след яе ў душы не растае...» ....................20
«За Лайлі і Шырын шмат ярчэйшы красы тваёй сад...»...............22
«Імклівы неба круг паслаў град камянёў расстання...» ............23
«Не цюльпанавае поле ўсё квітнее з краю ў край...»...............24
«I сярод мудрых і дурных я зганьбаваны зноў, так ёсць...» .. ,...26
«Божа, мне без санцатварай хоць бяры ды памірай...» .............27
«Хаджу па вуліцах яе, спадзеючыся, што, калі...».................28
«У віна люстэрку ззяе вобраз любае маёй...» .. .. »..............30
«На мяне скалу, што раздрабіў Фархад...» ........................31
«Усміхнецца ў садзе зрэдку нават кветка, гожы дар...»............32
«У краіне любві мне разлука з табою — агонь...» .................34
«Сугучныя, заўваж, твая краса з маім каханнем...»............... 35
«Свярбяць штось вочы,— кажа мне. Кажу: — Глыні віна...»..........36
«Людзям ноччу спакой; сэрца поўна пакутаў чужых...» ............ 38
«О, паплачце, сябры, нада мной: я вар’ят як-ніяк...».............39
«Ноч расстання — ноч пытанняў, боль з тугой...» .................40
«О, тая поўня надта шмат пакут прынесла мне, вось як...».........42
«Тасавуф — гэта шлях, той прыняць яго змог...» .............-	.. .. 44
«Ты не служыў людзям' старым з юнацкае пары...» ................ 46
УРЫЎКІ 3 ПАЭМ
Допыт Фархада Хасровым...........................................49
Пасланне Шырын да Фархада........................................56
Пасланне Лайлі да Мяджнуна...........*...........................67
Стыхія духоўнасці. Васіль Жуковіч................................75
Тлумачэнні ......................................................78
Лйтературно-художественное йзданйе
НАВОМ АЛМШЕР Лйрйка Газелй, отрывкй йз поэм
Мкнск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне
НАВАІ АЛІШЭР Лірыка Газелі, урыўкі з паэм
Рэдактар В. I. Рабкевіч. Мастак /. М. Лобан. Мастацкі рэдактар A. 1. Цароў. Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо. Карэктар Я. А. Бебель.
ІБ № 3634
Зладзена ў набор 12.07.91. Падп. да друку 12.06.92. Фармат 70ХЮ8*/зг- Папер,. афс. N? 1. Гарнітура тып Таймс. Афс. друк. Ум. друк. арк. 3.25. Ум. фарб.-адб. 22,49.
Ул.-выд. арк. 2,15. Тыраж 700 экз. Зак. 1587. Цана 10 р.
Вылавецтва «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфарманыі Рэспуб іікі Бе-ларусь. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. 3 дыяпазітываў Мінскага ордэна Працоўнага: Чырвонага Сцяга паліграфкамбіната МВПА імя Я. Коласа, 220005, Мінск, Чырвоная, 23, друкарня «Перамога», зак. 5001, 222310, Маладзечна, вул. В. Таўлая, 11.
Алншер Навон, нзвестный узбекскнй (тюркскнй) поэт, чье нмя стокт в одном ря-ду с нменамн корнфеев художественного слова Востока: Ннзамн, Саадн, Рудакн, Фярдоусн, Дехлавн, Джамн, автор знаменнтой «Сокровншннцы мыслей» н «Пятерн-цы», множества другнх пронзведеннй, отмеченных печатыо высочайшего ма-стерства.
Газеля н отрывкн нз поэм «Фархад н Шнрнн», «Лейлн н Меджнун», поме-тенные в данном нзданнн, обьеднняет пронмкновенный лмрнзм, основанный на глубокнх ннтнмных пережнваннях лнрнческнх героев. На белорусскнй язык поэзня Алншера Навон переводнтся впервые.
10 р.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.