Артур Клінаў
Р а м а н
Логвінаў
Герой нашага часу хто ён?
Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве. Месца дзеяння рамана кожнае беларускае мястэчка, тыповае і ўнікальнае.
Эпоха нашы часы.
Дзейныя асобы героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём, чыноўнікі, рабацягі, бізнесоўцы, мастакі, міліцыянты, культурныя работнікі. I ўсіх гэтых персон лёс раптам зацягвае ў рэвалюцыю.
Беларускі контррэвалюцыйны “Твін Пікс”. Гісторыя страшная, але аж да жуды смешная. Працяг запаветаў Кафкі, Баршчэўскага, Хармса, Платонава і Гогаля. Кожны чытач знойдзе ў рамане нешта блізкае для сябе: вострасюжэтны трылер, філасофскую прытчу, сацыяльную драму, а хтосьці проста пасмяецца да слёз з дакладнага адбітка бязлітаснай беларускай рэчаіснасці.
ISBN 978-609-8213-86-7
© Артур Клінаў, 2020
© Logvino literatüros namai, 2020
Ехала машына цёмным лесам
За какім-та інцярэсам,
Інця-інця-інцярэс,
Выхадзі на букву С.
Ехала машына цёмным лесам.
Ехала машына цёмным лесам.
Ехала машына.
Ды якое там ехала! Трэслася па раздзяўбанай гравійцы, нібы спецыяльна складзенай з адборных ямінак ды бугаркоў, каб ты адно калаціўся ў рытме барабаннага пошчаку, пільнуючы, як не прыкусіць язык. Дый інтарэс быў капеечны паўкуба брусу з тартака забраць.
А вось лес сапраўды быў і цёмны, і страшны. Бэ сядзеў за стырном ды ўсё прыспешваў дарогу: давай, рэшата ты дзіравае, душу не матляй! Давай ужо хутчэй выводзь на асфальт з гэтага чорнага лесу!
Лаецца, прыспешвае, псіхуе, падганяе, як раптам бачыць у люстэрка задняга агляду: Ка за ім скача.
Увязалася і не адстае. Бэ і хоча даць па газах, ды не можа: Мэ трухлявая зусім разваліцца на такой дарозе. A Ка ўсё бліжэй і бліжэй. Дагнала, параўнялася з кабінай, галаву павярнула і ўтаропілася сваімі пустымі вачышчамі. Бэ з перапуду цур-цур-цур! Вон пайшла, піэльма, гэць шпурнуў, што пад руку трапілася: хлеба бохан (толькі перад гэтым у сельпо набыў), ліверкі палку, макароны пакет. A Ка раптам як скочыць у кузаў, капыты на кабіну закінула ды як заіржэ:
Буква Сэ не падышла,
Выйшла бабушка Яяааа-гаааааа-га-га-гаааа.
Частка 1
Асфальтавая дарога, што пятляла паўз азёры, раптам абарвалася, і машыну затрэсла па шырокай, ладна разбітай гравійцы. Прамільгнуў знак “Памежная зона”. Яшчэ троху і край зямлі, а за ім бясконцае і бязмежнае Герадотава мора. Локісаў прыспусціў шкло. У акно ўварваўся пах застаялай балотнай вады, моху ды перапрэлага лісця. Неўзабаве паказаліся і першыя бухты: голыя мачты ссохлых карабельных бяроз тырчалі абапал дарогі з не па сезоне ярка-зялёнай багны. Месцамі яе праразала бялёсая вада, у якой адбівалася тутэйшае бескаляровае неба.
Праз кіламетр паказаліся ўскрайкі пасёлка. Праехаўшы бязлюднымі вуліцамі ў цэнтр, Локісаў спыніўся на плошчы каля касцёла. У адрозненне ад іншых мястэчак, гэтае мела адметнасць: побач з касцёлам і помнікам Леніну тут не ўзвышалася царква. He тое каб праваслаўныя ленінцы не паспелі яе аднавіць у 90-х, калі зноў паверылі ў Бога. Проста яе тут не было ніколі. А насупраць касцёла спрадвеку стаяла сінагога. У 60-х яе, праўда, знеслі. А ў 70-х замест храма пабудавалі вялікую
гаспадарчую краму. Аднак, відаць, адбілася магія месца: новы будынак нечым вельмі нагадваў былую сінагогу. У народзе яго так і працягвалі называць. Ніхто тут не казаў: “Пайду ў хазмаг”. Але толькі: “Схаджу ў сінагогу, вазьму цэменту”.
У астатнім гарадок N быў тыповы: па цэнтры плошчы велічны барочны касцёл, па перыметры пассавет, былыя габрэйскія крамы, а цяпер магазіны: “Усё па рублі”, “Помнікі”, “Малінка”, манумент Леніну насупраць хазмага. Як і паўсюль, вылізаныя чыстыя вуліцы, роўныя свежапафарбаваныя платы ды сабранае дворнікамі ў правільныя стажкі апалае лісце. Адзіны непарадак, які кінуўся Локісаву ў вочы, з коранем выдраны са сцяны гастранома банкамат, дакладней, тое, што ад яго засталося: пад шыльдай “Беларусбанк” зеўрала вялізная дзірка з абарванай праводкай.
Мелася ў пасёлку N яшчэ адна славутасць вялікі і змрочны палац графаў Шэметаў, які чамусьці ўсе называлі Замкам. Стаяў ён наводшыбе, таму народ там амаль не хадзіў. Да таго ж некалькі гадоў таму яго выкупіў нейкі таямнічы і страшна заможны маскоўскі бізнесмен, якога ў мястэчку ніхто ні разу не бачыў. I хоць парк вакол палаца па-ранейшаму заставаўся закінутым і занядбаным, кожны ведаў, што цяпер там панатыкана камер. Таму нават выпівохі ды закаханыя парачкі, якія раней любілі ў парку пагуляць, цяпер яго пазбягалі.
У загусцелых прыцемках касцельныя званы пачалі склікаць народ на вечаровую імшу. Правёўшы вачыма маленькія групкі людзей, што пацягнуліся да сабора,
Локісаў рушыў у процілеглым кірунку, да невялікай гасцініцы на другім канцы плошчы.
Насуперак чаканням, гасцініца аказалася не старарэжымнай савецкай установай, а цалкам прыстойным прыватным гатэльчыкам з акуратным еўрарамонтам ды элементамі правінцыйнага кічу гіпсакардонавымі паўаркамі ў вестыбюлі, барочнымі пластыкавымі вазамі для кветак, цяжкімі парцьерамі “а-ля Версаль’’ і разлапістай шырокай канапай перад вялікім плоскім экранам. Было ў ім нешта ад прагулачнага вясельнага карабліка. На такіх на тле празрыстых фіранак, руж, бантаў ды чаек любяць здымацца маладыя шлюбныя пары.
Аднак і на “карабліку” меўся свой дысананс маладая дзяжурная за штурвалам рэцэпцыі. Локісаў нават разгубіўся, да якой масці яе аднесці да эма, готаў або панкаў. Дзяўчына была апранутая ва ўсё чорнае, як і належыць готам. Але шыкоўная грыва яе даўгіх валасоў мела ярка-малінавы колер, як у эмаў. Скура, заклёпкі, пірсінг, бранзалеты выдавалі ў ёй панка. Мабыць, без грыму тонкія рысы яе твару не былі пазбаўлены хараства, але пачварны чорны макіяж вакол вачэй быццам наўмысна адпалохваў. Напэўна, вобраз сярэднявечнай ведзьмы падабаўся ёй болып.
Гатэль відавочна пуставаў, але нечаканае з’яўленне госця не выклікала ў юнай ведзьмы ані каліва цікавасці. He адрываючыся ад смартфона, яна працягнула яму рэгістрацыйную карту.
- Ноч сорак быраў.
- Быраў?
Рублёў.
Пакуль дайце дзве, прамовіў Локісаў, пра сябе зазначыўшы, што гэты гатэль, хутчэй за ўсё, сямейны бізнес, а Эма, як ён ахрысціў маладую парцье, дачка гаспадара, інакш з такімі “масцямі” яна б тут не сядзела.
Пакуль? дзяжурная падняла свае псеўдагатычныя вочы.
А што? Як спадабаецца, дык назаўжды швартовы тут кіну! Быраў троху маю, ды і надакучыла мне па марах бадзяцца, нібы ўжо з парогу прымерваючыся да ролі Дона Жуана трэцяга рангу ў адстаўцы, гулліва прасвісцеў Локісаў.
Ды ладна?! Тут? Насаўсім?
Так, чаму не? Дзяўчаты тут, бачу, агонь! Можа, якая палюбіць старога марака.
Эма крыху грэбліва, нібы ацэньваючы, змерала яго позіркам.
Марачок заклапочаны ці што?
Чаму заклапочаны? Свабодны!
- Нішцяк! Толькі кідаць тут швартовы не раю. Нармальны піпал адсюдава на ляхі давіць!
- На што давіць?
- На ляхі! Бяжыць значыць.
- Ай, бяжыць! I навошта бяжыць? перапытаў Локісаў, пра сябе з’едліва падумаўшы: “Так і ёсць, ведзьма! Ведзьма па імені Эма. Цікава, калі б Інквізіцыя існавала і цяпер, дзе б яе спалілі? Няўжо каля помніка Леніну?”
- Бягуць. Бо тут, бо... кароча, тут час капыты адкінуў, быццам нешта ўтойваючы, прамовіла юная ведзьма.
- Капыты адкінуў?
- Спыніўся значыць. Тут нармальна толькі дачніку на пенсіі дуба даваць ці па шухеры на дно залегчы. На дачніка вы не падобны...
- Можна мне нумар на другім-паверсе? перапыніў яе Локісаў.
Можна! узяўшы запоўненую рэгістрацыйную картку, Эма прабеглася па ёй вачыма і раптам на імгненне застыла. Гэта што ваша фамілія? Вы што сур’ёзна Локісаў?
- Так! А чаму вас гэта здзіўляе?
Засяліўшыся ў нумар, Локісаў захацеў нечага з’есці, а яшчэ болей выпіць. He сказаць, каб дарога яго стаміла. Але гэты волкі восеньскі вечар на беразе Герадотава мора быццам патрабаваў скласці яму кампанію, прыгубіць разам кілішак, пагаварыць па душах, а напіўшыся паплакацца ў яго запрэлую ад пажоўклага лісця камізэльку, пагугніць пад п’яныя слёзы, чаму ён бяжыць ад людзей і сталіц сюды, на край зямлі.
Што гэта? Стома? Адмова ад барацьбы? Пагарда да свету? Патрэба заціхарыцца? Мо фамільны праклён? Гэтак жа ў свой час зрабіў і яго бацька. I дзед. I прадзед. Прадзеду, праўда, было прасцей, ён мог схавацца ва ўласным маёнтку. Аднак, што б гэта ні было, Локісаў адчуваў цяпер тое самае: патрэбу адасобіцца, знікнуць са
свету, жыць без інтэрнэту і фэйсбуку. Забыцца пра вайну, не чуць яе набліжэння. А калі яна і здарыцца, то сюды, на край зямлі, даляціць толькі яе цьмянае фасфарасцэнтнае ззянне.
Замкнуўшы дзверы пакоя, ён спусціўся і выйшаў на плошчу. Хаця шыльда забягалаўкі на іншым яе баку і сцвярджала, што “БАР” працуе ад шаснаццаці да дваццаці чатырох, а па выходных аж да другой ночы, ён аказаўся зачыненым. Усё, што Локісаву заставалася, перайсці дарогу і накіравацца да гастранома.
У адрозненне ад гатэля, Га выявіўся класічным савецкім магазінам, без еўрарамонту і лішняга гламуру. Выбраўшы з асартыменту пазелянелых каўбас на выгляд самую свежую, Локісаў прыхапіў бохан Ха, гарчыцу, плаўлены сырок “Дружба”, бутэльку “Версаля” і вярнуўся ў нумар.
Відаць, паасобныя прагрэсіўныя ідэі, якія часам заносіць з таго краю зямлі балтыйскім ветрам, дакаціліся і да гэтага мядзведжага куточка. На сцяне вісела таблічка: “У нумары не паліць!” Наліўшы проста пад ёю, Локісаў адчыніў акно і зацягнуўся цыгарэтай.
Вокны пакоя выходзілі на плошчу, таму велічны гмах касцёла цяпер высіўся проста перад яго вачыма. У загусцелай цемры ён здаваўся гіганцкім барочным “Тытанікам” (а што яшчэ можа адчаліць з гэтага порта?), які выправіўся ў першы рэйс і зараз лунаў над чорнымі хвалямі дахаў пасёлка. Поўня асвятляла Тэ з тылу, ад чаго яго сілуэт змрочна навісаў над плошчай, па цэнтры якой стаяў бронзавы Магелан і выцягнутай рукой паказваў
караблю шлях на поўнач. Зрэдку побач праходзілі дробныя фігуркі мінакоў, якія накіроўваліся да гастранома.
Гэта юная ведзьма за стойкай рэцэпцыі дзіўным чынам адчула ягоны настрой. Залегчы на дно! Заціхарыцца на дне Герадотава мора. Там, дзе спыніўся час! Адкінуў капыты! Здырдзіўся. Даў дуба. Сканаў. Струпянеў да д’ябла! Акурат тое, што трэба.
Як жа ён стаміўся ад дыктату гэтага бязлітаснага фельдфебеля! Легчы, устаць! Шыхтам за мной! Бегчы! Паскорыцца! Ускочыць у апошні вагон! Хто не паспеў на ўзбочыну! Устаць, легчы, адціснуцца! Абгрэйдзіць думкі і гаджэты! He хочаш застацца старасвецкім хрычом мяняй перавагі, знешнасць, гаворку і погляды. Бегчы, бясконца бегчы за часам. Страх зрабіцца неактуальным, нямодным, нецікавым, нікому не патрэбным. Страх пастарэць, пасівець, памерці, застацца ў адзіноце.
О, як ён зненавідзеў гэтага тупога фельдфебеля! Колькі разоў той падымаў па трывозе прымушаў згаліць вусы, адпусціць бараду, кінуць піць і паліць, развесціся з жонкай, запісацца да стаматолага, пайсці на курсы ангельскай, прачытаць апошнія кнігі Б, Л і Я, лекцыю Цэ, паглядзець фільмы Э, схадзіць на выставы Н, A і X. Ён абавязваў корпацца ў мегатонах бессэнсоўнай інфармацыі.
Фельдфебель Час прымушаў гнацца за цягніком, сцвярджаў, быццам толькі тых, хто заскочыць у яго, чакаюць Слава, Улада, Дабрабыт ды Любоў. Але апошні вагон заўсёды апярэджваў яго на некалькі метраў. Ён бег, а запаветныя дзверы з надпісам “С.УД ды Любоў” усё гэтак
жа амаль рукой дастаць, аднак недасяжныя маячылі перад носам.
Хтосьці не вытрымліваў, падаў, нібы падкошаны. Такіх зараз жа прыкапвалі ля ўзбочыны. Шмат хто сыходзіў з дыстанцыі, рабіўся дачнікам-няўдачнікам. Тут жа, пры дарозе, разводзіў гарод і паціху даваў дуба разам з пятрушачкай, кабачкамі, саленнямі. Фельдфебель крычаў, пагражаў тыя, хто сыдзе з дыстанцыі, застануцца лузерамі, назаўжды знерухомеюць. I яны заміралі, застывалі ў 80-х, 90-х, двухтысячных. Слухалі тую ж музыку, насілі тую ж фрызуру і вопратку, гарталі тыя ж самыя кнігі (новых ужо нават у рукі не бралі), хадзілі адно да аднаго на лузерскія дні народзінаў, мелі ўсё тыя ж перакананні, думкі і жарты. Змяняўся толькі выгляд. Яны хутка зношваліся ды старэлі.
Раз, два, тры, падняўся! Адціснуўся! Прымяніць процівагаз ЗэЛаЖэ і сродкі асабістай гігіены! Нацягнуць на твар маскі і крэмы! Укалоць ботакс, зрабіць падцяжкі ды ліпасакцыю! Калі ты малады, бегчы за часам нават цікава і весела. Аднак з гадамі садзіцца дыханне, хуткасць ужо не тая, з’яўляецца задышка, слабее рэакцыя. Але ў гэтага пустагаловага фельдфебеля Чэ няма ні кроплі міласэрнасці. Табе ўжо не дваццаць пяць і нават не сорак, а ён патрабуе, каб ты раптам змяніў яшчэ і прафесію. Каму вы патрэбныя, пісьменнічкі, мастачкі ды іншыя гуманітарныя чытачышкі?!
О, як бы яму хацелася дагнаць гэтага зухаватага, вечна маладога фельдфебеля. Упіцца яму зубамі ў нагу, хвастануць па мордзе, даць выспятка яго атлетычнай,
падцягнутай, вечна недасяжнай задніцы. Але фельдфебеля Чэ немагчыма дагнаць. Заставалася толькі злацешна марыць, што ён сам калі-небудзь спыніцца, надарвецца, спатыкнецца, надломіцца, скапыціцца. Бронзай ускараскаецца на пастамент і застыне фігурай Леніна, каб толькі яго працягнутая рука паказвала кірунак у будучыню.
Локісаў сам вырашыў сысці з дыстанцыі, але не дачнікам. Да гэных ён ставіўся з пагардай. Сядзець на ўзбочыне жыцця, калупацца носам у бульбе і чуць, як побач па дарозе з тупатам нясецца за часам бясконцы і бессэнсоўны натоўп навабранцаў, якія яшчэ не страцілі надзеі, здавалася яму верхам вычварэнства. Чуць па тэлевізары звонкі, хлуслівы, вечна бадзёры фельдфебельскі голас, які абяцае ім наперадзе райскія мігдалы.
He, Локісаў хацеў знікнуць па-сур’ёзнаму і надоўга. Каб ніякай дарогі, ніякага натоўпу, ніякага тупату і крыкаў нават і блізка не было чуваць. Каб побач увогуле людзей не было, а толькі дзікія звяры ды птушкі. У гэтым сэнсе тутэйшыя мясціны пасавалі ідэальна.
Хоць мястэчкаў N, дзе час застыў помнікамі Леніну на плошчах, па ўскрайках зямлі хапала, але было Hernia цьмянае, невытлумачальнае, што вабіла яго менавіта на гэты край свету. He на Палессе на поўдні, дзе таксама край, дзе таксама багны, ды не такія, як тут, невялікія лясныя, а сапраўднае мора Герадота — нізавыя балоты, што распасціраюцца на дзясяткі і дзясяткі кіламетраў. Аднак там для яго ўсё было занадта плоска раўніна без паўночных гатычных пейзажаў.
На ўсход у закінутыя вёскі на мяжы “рускага свету” яго таксама не цягнула. Занадта ўжо блізка там падступаў гэты свет, ад якога патыхала разрухай, беспрытульнасцю, распустай, карамельным праваслаўем ды лёгкім душком гарэлкі і свежага лайна з драўлянага сарціра. На захадзе ляжала Белавежская пушча. Але і яе бязмежныя лясы падаваліся яму занадта аднастайнымі.
Тут жа мелася ўсё: і лясы, і пагоркі, і палі, і балоты, бяздонныя ледніковыя азёры, паганскія курганы, сакральныя камяні, што хаваліся ад выпадковых вачэй у старажытных дубровах. Калі можна параўнаць пейзаж з барочным касцёлам, то гэта было менавіта яно, так упадабанае ім барока, створанае шмат тысячагоддзяў назад ледніком, што прыйшоў сюды ды пакінуў пасля сябе ўсе гэтыя велічныя хвалі пагоркаў, вязьмо дробных рачулак сярод каланадаў іанійскіх хваёвых бароў.
Яму падавалася, усё самае важнае ды істотнае магло адбывацца толькі ў гэтых краявідах. Менавіта непадалёк адсюль, на такіх жа пагорках паўстала Ві іх старажытная сталіца, якая цяпер пайшла пад ваду, паглынутая чужым, ужо не іхнім морам. Менавіта гэтыя пагоркі бачылі росквіт Лі іх вялікага сярэднявечнага княства, назву якога знесла ўсё тое ж мора, выкінуўшы наўзамен на бераг Бе куртатае бярозавае палена новага імя, якое немаведама адкуль прыбілася.
Тут, на поўначы, адбываліся ўсе містычныя гісторыі “Шляхціца Завальні”. Тут у бяздонных ледніковых азёрах вадзіліся страшныя пачвары, а на балотах вухкалі бугаі гатычныя птушкі, падобныя да гарбуна з парыжскага
Нотр-Дама. Тут жылі шляхціцы з валасамі, якія крычаць, ды вадзілася ў лясах злая белая панна Сарока. Тут варажылі малочныя ведзьмы, а на багнах і ля дарог вылі Плачкі. Дый Дзікае паляванне караля Стаха магло адбыцца толькі тут, сярод тутэйшых туманаў, якія бязважкім малаком падымаюцца з багнаў і цягучым вечаровым воблакам разліваюцца над лугамі.
Гадзіннік на вежы касцёла адлічваў час, што застыў на палове дзясятай. Пацягваючы Каньяк, Локісаў углядаўся ў ноч і лавіў яе гукі.
Жыццё на плошчы памалу заціхала. Усё радзей праязджалі машыны, усё цішэй брахалі сабакі. Невялікае ажыўленне пачалося толькі бліжэй да дзесяці. Разнамасныя нецвярозыя асобы спяшаліся затарыцца да закрыцця гастранома. Нехта выходзіў з яго і распіваў тут жа за рагом. 3 плошчы паляцелі п’яныя размовы. Нейкі мужык падышоў да гатэля і доўга ўзіраўся ў акно на другім паверсе, мабыць, заўважыўшы ў цемры пакоя агеньчык ад цыгарэты. А дзясятай нуль пяць усё сціхла. У краме згасілі святло, праз пару хвілін выйшлі прадавачкі. Апошняя замкнула дзверы, і неўзабаве на плошчы не засталося нікога. Толькі недзе непадалёк шумела і завывала ўсімі вантробамі бяздоннае вечназялёнае мора.
Потым Локісаў прысніў, нібы плыве ён на велізарным барочным касцёле. Мноства людзей на паверхах ці то банкет, ці то вечарына пасля канцэрта. I дзяўчына чарнявая, знаёмая, але не памятае, адкуль, аб нагу трэцца. Ён ужо яе абдымае, узгадвае аб прэзерватывах, як раптам раздаецца званок...
Чорт ведае што! 1 на краі зямлі спакою не даюць! Локісаў пацягнуўся па тэлефон.
Нумар быў з таго свету. Код сорак восем Полыпча. Але адказваць ён не стаў. На стале стаяла амаль пустая бутэлька “Версаля” і недапітая чарка. Ён узняўся, кульнуў дваццаць грам, разаслаў ложак і згасіў святло.
z 3
Раніцай Локісаў прачнуўся ад нягучнага, але настойлівага стуку ў дзверы. Ён неахвотна падняўся, накінуў на плечы коўдру і адчыніў. На парозе стаяў нехта ў цывільным, а за яго спінай два міліцыянты. Чалавек у касцюме быў высокі, худы і нечым нагадваў рамантычны вобраз сухотнага камісара пачатку 20-х. Гэткі піцерскі студэнт, якога выключылі з універсітэта за прагрэсіўныя ідэі, які прайшоў праз царскія астрогі, а пасля рэвалюцыя занесла яго ў ЧэКа. Здавалася, насунь яму на нос пенснэ і прыляпі казліную бародку атрымаецца выліты ці то Фелікс, ці то Луначарскі. Два міліцыянты за яго спінай больш нагадвалі двух патузаных мішак з вандроўнага цыганскага цырка. Кінь ім цукерку яны і станчаць упрысядкі, а будзе загад наваляцца ўсёй масай ды рукі закруцяць.
- Гражданін Локісаў?
- Так, здзіўлена адказаў ён нечаканым гасцям, задаўшы наўздагон недарэчнае пытанне: А вы хто?
- Вось і цудоўна, быццам узрадаваўшыся, што не
памыліліся нумарам, ажывіўся цывільны. А я следчы Лапіцкі! Апранайцеся! Мы б хацелі з вамі паразмаўляць.
На прадмет чаго? з відавочнай незадаволенасцю спытаў Локісаў, спрабуючы ўцяміць, што ім ад яго трэба.
He хвалюйцеся, тут недалёка! Мы проста пройдзем у пастарунак, дзе я задам вам некалькі пытанняў. Апранайцеся! настойліва загадаў цывільны.
Локісаў з прыкрасцю прычыніў дзверы. Гэты Лапіцкі з дрэсіраванымі мішкамі ніяк не ўваходзіў у яго ранішнія планы. Ён пачаў спешна апранацца, працягваючы меркаваць, якога чорта яны ад яго хочуць. Але аніводнай уцямнай версіі ў галаву не лезла. Калі б ён учора выпіў больш і чагосьці не памятаў, маглі б быць сумненні. Аднак ён усё выдатна памятаў і кантраляваў. 3 нумара нікуды не выходзіў, ды і ў пасёлку нідзе не пабываў, акрамя крамы. Можа, нешта здарылася ў Мінску? Але следчы быў відавочна не мінскі, а хутчэй за ўсё з раёна.
Апрануўшыся, Локісаў сунуў у кішэню пачак цыгарэт і выйшаў з пакоя. Унізе за стойкай рэцэпцыі ён убачыў учарашнюю дзяжурную. Пры дзённым святле яе псеўдагатычны грым выглядаў яшчэ болып недарэчна. Побач з Эмай стаяла жанчына гадоў пяцідзесяці, магчыма, яе маці. Прынамсі, мелі яны нейкае падабенства. У адной вочы былі густа абведзеныя чорным, у другой малінава-сінім. Абедзве ведзьмы моўчкі адна з жывым інтарэсам, другая са спалохам — правялі Локісава позіркам да дзвярэй. Было ў іх вачах нешта такое, ад чаго ў душы ёкнула. Быццам яны ведалі тое, што яму паведамяць у аддзяленні. Локісаў унутрана сцяўся, але выгляду не падаў.
Мясцовы пастарунак сапраўды аказаўся на адлегласці адной цыгарэты. Збочыўшы на бліжэйшую вуліцу, яны прайшлі метраў сто і спыніліся ля ўваходу. Побач стаяў стары міліцэйскі “газік”, вядомы ў народзе як “казёл”.
Зрабіўшы апошнюю зацяжку, Локісаў зноў паглядзеў на мянтоў. Выглядалі яны як звычайныя вясковыя стражы парадку, але пазіралі на яго не так, як належыць у такіх выпадках з усёй тупой строгасцю закона, як на прышлага чужынца, які парушае асновы тутэйшага рэжыму, а з нейкім лёгкім спалохам.
Усю дарогу яны прайшлі моўчкі, аднак, увайшоўшы ў кабінет, Лапіцкі і далей трымаў паўзу. Ён відавочна нагнятаў атмасферу, вядомы чэкісцкі фокус пакатаваць ахвяру невядомасцю, пацягнуць час, перш чым абвінаваціць. Прысеўшы за пісьмовы стол, следчы моўчкі ўключыў камп’ютар. Пад дакучлівае гудзенне вентылятара, які ўжо гадоў сто ніхто не чысціў, Локісаў агледзеў кабінет. He было ў ім нічога адметнага, звычайная казённая ўстанова голыя зялёныя сцены, абабітая шпонам шафа ў куце, белыя фіранкі, партрэт Пэ над сталом, на акне краты.
Ну што ж, шаноўны, прыступім! нарэшце перапыніў тэатральную паўзу Лапіцкі. Вашае імя, прозвішча, імя па бацьку, дата і месца нараджэння, прапіска.
— Локісаў Антон Станіслававіч, 5 ліпеня 1970-га, Мінск, вуліца... і ён назваў адрас.
- Месца працы?
- “Беларусьфільм”, мастак.
Гэта было праўдай напалову. Тлумачыць мянтам, што мастак зусім не абавязаны дзесьці лічыцца ў штаце, заўсёды было для яго нудна. Таму ў такіх выпадках Локісаў
звычайна называў “Беларусьфільм”, дзе сапраўды калісьці пару гадоў працаваў.
О, “Беларусьфільм”! ажывіўся Лапіцкі. Дзясятая муза! I што ж вы, судар, цяпер здымаеце?
Локісаў быў гатовы да такога пытання. Як правіла, яго задавалі заўсёды, калі чулі, што ён чалавек з кіно.
Нічога! адказаў ён добра адрэпетаванай фразай. Крызіс у кінаіндустрыі, прастой! Hi працы, ні заробкаў! апошняя фраза, праўда, прызначалася, хутчэй, для даішнікаў. Кожны раз, калі яны складалі пратакол за парушэнне ПэДэБэ, Локісаў прамаўляў яе з надзеяй, што штраф будзе меншым.
Так, так, у нас тут таксама, ведаеце, прастой! Лапіцкі стрэльнуў позіркам на партрэт Пэ. Беспрацоўе, народзец без справы швэндаецца, п’е бязбожна, а потым, што б вы думалі, бытавуха.
Следчы задаў яшчэ некалькі фармальных пытанняў. Локісаў звярнуў увагу на дзіўную асаблівасць яго мовы. Выказваўся ён не як належыць раённаму мянту, а неяк мудрагеліста і нават старамодна, быццам насамрэч калісьці быў студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта. I чым далей цягнулася іх размова, тым больш выкшталцонай і дзіўнай рабілася мова следчага.
Нарэшце, скончыўшы з фармальнасцямі і, мабыць, пераходзячы да больш цікавай лірычнай часткі допыту, ён запытаў:
Ну і што ж вас сюды прывяло, вашамосць?
Ну гэта ўжо занадта! Вашамосць! Ён дакладна або куку, або пыхнуў перад працай, a то і яшчэгорш начытаўся
Дастаеўскага з Баршчэўскім ды ўявіў сябе Раскольнікавым і панам Скамарохам у адной асобе, падумаў Локісаў, але, каб не ламаць следчаму кайф, вырашыў крыху падыграць.
Ведаеце, васпане, хачу дамок прыдбаць на вёсцы, адасобіцца, так бы мовіць, ад свецкай мітусні.
Прабачце, ці вы ў сваім розуме? Дзе ж тут дамы, адны руіны! Ды і небяспечная тут самота. Месцы ў нас дзікія звяры: дзікі, ласі, лісіцы. Надоечы ваўкі вунь прыходзілі, сам чуў, як выла зграя ноччу на ўзгорку! Ды і ўвогуле, зямля тут гіблая, балоты. А ведаеце, колькі рознай нечысці ў іх?
Дзякуй, што папярэдзілі! Але адважуся вас запэўніць: у Мінску поскудзі не менш.
Што, ужо і дамок прыгледзелі?
Так, ужо нагледзеў, хутар, адразу за Сурвілішкамі, бліжэй да мяжы.
А-а, ведаю, ведаю, прыгожае месца, адасобленае, дом на ўзгорку. Здаецца, там коткі гаспадыню з’елі?
З’елі?
Ну, не літаральна твар пагрызлі. Зрэшты, магу памыляцца. Можа, і не там, удакладніце ў нашчадкаў.
Ды я іх ні разу яшчэ не бачыў. Яны ўсе ў Літве, а тут па даверанасці дакументамі мясцовы чалавек займаецца.
Ясна, ясна! Пацягнула вас у родныя мясціны. Голас крыві, так бы мовіць, слова “кры-ы-вііі” Лапіцкі прамовіў неяк працяжна, злавесна, аблізнуўшы пры гэтым перасохлыя вусны, быццам сапраўды прадчуваючы кроў.
Што вы хочаце гэтым сказаць? спытаў Локісаў, насцярожыўшыся і разумеючы, што лірычная частка допыту скончылася і што цяпер следчы пяройдзе да сутнасці.
Ну як жа? Прозвішча Шэмет вам што-небудзь кажа?
Вядома, гэта прозвішча майго прадзеда.
Абсалютна слушна, вымавіў Лапіцкі з выглядам чалавека, які прысвяціў усю раніцу вывучэнню локісаўскага радаводу. I вам, вашамосць, мусіць, гэтаксама вядома, каму належаў тутэйшы Замак, то бок палац з паркам.
Ах, вось вы куды! Так, я чытаў нешта такое ў даведніку. Але смею, васпане, запэўніць, што да тых Шэметаў не маю ніякага дачынення. Быў бы і рады, але, на жаль, на жаль. На Замак не прэтэндую! А шкада. Шкада. Так што, спадзяюся, ваш інтарэс да мяне вычарпаны, і я магу ісці?
Пачакайце, пачакайце! Усё самае цікавае толькі пачынаецца. Вядома, цяпер вы будзеце сцвярджаць, што не маеце да тых Шэметаў ніякага дачынення. Аднак гэта лёгка праверыць.
Чаму пачакайце? Локісаў пачынаў раздражняцца. He, я, вядома, не магу быць на сто адсоткаў упэўнены, што ў якім-небудзь пятнаццатым калене тутэйшыя Шэметы і нашы Шэметы не перасякаліся. Але гэта не падстава для таго, каб я цяпер такім цудоўным восеньскім ранкам, не паснедаўшы і не пачысціўшы зубоў, сядзеў тут і адказваў на вашыя ду... ён запнуўся, пытанні. Да таго ж я хачу паліць!
Наступіла паўза. Раскольнікаў, ён жа Луначарскі, ён жа пан Скамароха, ён жа Дабралюбаў, кінуў на Локісава сухотны позірк і моўчкі дастаў пачак “Мінска”.
Паліце! дазволіў ён з дакорам. I я папалю.
Яны запалілі.
He, вы не падумайце, працягнуў Дабралюбаў пасля дзвюх доўгіх зацяжак. Для мяне якраз гонар размаўляць з нашчадкам графскага роду. Але, ведаеце, вашамосць, акалічнасці справы...
Таварыш Лапіцкі! перабіў Локісаў досыць груба. А вы часам класікі не абчыталіся? Якія яшчэ акалічнасці справы?! Ды і перастаньце вы, нарэшце, называць мяне “вашамосць”! Вашамосці ды судары ў Пецярбургу засталіся! А тут мы грамадзяне і таварышы!
Вось, вы зноў! А Хведара Міхайлавіча вы і самі любіце! Па вас жа відаць! Ды і ўцякаеце вы сюды не ад добрага жыцця! Вы ж узорны чалавек з падполля! Колькі вам? Сорак сем. Жыццё не атрымалася. Жонка кінула. Грошай таксама асабліва няма. Мары пра славу вялікага мастака не спраўдзіліся. “Беларусьфільм”? Што вы там вялікага знялі? Вось і хочаце вы ад усіх у глушы схавацца. Каб сядзець тут яшчэ сорак гадоў і нічога не рабіць на злосць усяму свету.
Ну, ведаеце, гаспадзін Лапіцкі! Гэта ўжо занадта! Калі мне спатрэбіцца кансультацыя доктара Фройда, я паеду на прыём у Швейцарыю, а не ў мясцовае аддзяленне мянтоўкі!
Нервуецеся значыць, праўда! Ну дык добра. Вернемся да справы, ваша... грамадзянін Локісаў, паправіў сябе Лапіцкі. Дык вось, вам як нашчадку роду Шэметаў, хоць вы і спрабуеце ад іх адхрысціцца, мусіць быць вядома адно вашае фамільнае дзівацтва. Дзівацтва
дзіўнае, прынайдзіўнейшае, я нават не ведаю, як яго вымавіць, каб не выглядаць ні ку-ку, ні чалавекам, што пыхнуў перад працай, як вы кагадзе мелі ласку пра мяне падумаць.
Гэта быў удар ніжэй за пояс. Лапіцкі проста на вачах ператвараўся ў нейкага дэмана. Як ён мог даведацца, што Локісаў пра яго падумаў? Добра, пра лузерства і пра ўцёкі для гэтага не трэба быць вялікім псіхолагам. Дастаткова паглядзець на яго і ягоную машыну. Але следчы нібы сканаваў і яго думкі! He, гэта не Дабралюбаў і не пан Скамароха! Гэта проста чорт нейкі!
Дык вось, працягваў Лапіцкі, дзівацтва, або, скажам мякчэй, незвычайнасць заключаецца ў тым, што Шэметы не зусім людзі. To бок людзі з аблічча, але ўнутры звяры, а калі болып дакладна мядзведзі. Разумееце, пярэваратні яны ўсе, як адзін, былі, або, кажучы мовай паэтычнай, вупыры, ваўкалакі. Хоць гэта не адно і тое ж. Правільнае вызначэнне гэтаму феномену локіс. Слова, якое ў перакладзе са старалітоўскай значыць “мядзведзь-пярэварацень”. Асаблівасць гэтую Шэметы, вядома, хавалі. Сяліліся на краі зямлі, у месцах самых дзікіх, бязлюдных. Стрымлівалі сябе, як маглі, але ўсё роўна прырода брала сваё. Звер вырываўся, выяўляў сябе свету. Адзін выпадак нават апісаны ў сусветнай літаратуры вядомым вам французам і прыяцелем аднаго з вашых продкаў месье Прасперам Мерымэ.
Адзін выпадак? А што, былі і іншыя?
Вядома! Паверце мне, шаноўны грамадзянін, выпадкаў было вельмі шмат. Аднак мала якія сталі прадметам
публічнай агалоскі. Шэметы па-майстэрску замяталі сляды, а дваровых ды сялян трымалі ў страху. Мала хто адважваўся ў такіх абставінах адкрыць рот.
Але адкуль, чорт пабірай, вам гэта вядома?
О! Месье, нашчадак графскага роду! Я акурат з мясцовых сялян. Я хоць і працую ў раённай пракуратуры, аднак продкі мае ўсе адсюль. Усе пад Шэметамі хадзілі. Лішняга не казалі, але сёе-тое ад дзядоў сынам шэптам перадавалі. Тут, калі народ распытаць, ён шмат чаго апавесці можа.
“Так, ясна, падумаў Локісаў з прыкрасцю, зразумела, куды ён гне. Mae нібыта продкі тут усіх гнабілі, нават, глядзіш, і з’елі каго-небудзь, не стрымаўшыся, a panep за ўсе радавыя гістарычныя траўмы ўсіх мясцовых сялян мне адказнасць несці. I пры чым тут пракуратура? Ён што, і абвінавачанне мне ўжо падрыхтаваў?”
He, не, быццам зноў прачытаўшы яго думкі, прамовіў Лапіцкі. Я разумею, сын за бацьку не адказвае, ды і прэзумпцыю невінаватасці ніхто пакуль не адмяняў. У гэтай частцы нашай размовы я да вас прэтэнзій не маю.
“Што значыць “у гэтай частцы”? А што, д’ябал вас бяры, ёсць яшчэ і другая частка?” падумаў Локісаў, тут жа асекшы сябе, што зараз і думаць трэба асцярожна, а лепш не думаць зусім, а калі і думаць, то толькі пра рэчы нязначныя, напрыклад, пра кубак кавы.
Дарэчы, вы ж так і не паснедалі. Ці не выпіць нам каўкі з беляшамі? Міхалыч! крыкнуў Лапіцкі, ён жа, як выявілася, Вольф Месінг і пан Твардоўскі, у бок дзвярэй. Зрабі-тка нам кавы па-польску!
На парозе тут жа з’явіўся касалапы Міхалыч. За ім у калідоры маячыў другі касалапыч, імя якога Локісаў пакуль не ведаў.
“He, ну гэта проста цырк нейкі! не вытрымаў ён і працягнуў думку. Мала таго, што падобны да мядзведзя, дык яшчэ і імя Міхалыч. Вось дзе дакладна пярэварацень у пагонах. He, гэтай раніцы няма! Я сплю, а гэта ўсё мне толькі сніцца. Зараз, напэўна, як у любым дурацкім сне, здарыцца які-небудзь бязглузды фінал”.
Вы беляшы бярыце! Яны смачныя, свежыя, следчы разгарнуў прамасленую сурвэтку, у якой ляжалі тры рыжыя самазадаволеныя “пончыкі”. He пагрэбуйце! У нас, ведаеце, цудоўная кулінарыя ў раёне. Заўжды найсвяжэйшае мяско.
Локісаў хацеў быў адмовіцца, але голад ды спакушальны пах цёплага ліверу са смажанай цыбуляй прымусілі руку пацягнуцца да пачастунку.
Скончыўшы з беляшамі, Лапіцкі дастаў насоўку, цырымонліва выцер вусны, змахнуў кавалачкі фаршу са стала і пільна паглядзеў на суразмоўцу.
Падсілкаваліся? Вось і цудоўненька! Сілушкі вам яшчэ ох як спатрэбяцца. Такім чынам, вернемся да нашай справы, ён пасунуў клавіятуру і падрыхтаваўся зноў пісаць. Дзе вы правялі ўчарашнюю ноч?
Ясна дзе, у нумары гатэля, Локісаў незаўважна выцер замасленыя кончыкі пальцаў аб ножку казённага стала.
А падрабязней? У колькі вы прыйшлі ў нумар, што рабілі, куды адлучаліся?
Ды нікуды я не адлучаўся! Прыйшоў а восьмай, выпіў бутэльку Каньяку, лёг спаць, пакуль вы не пабудзілі.
Ну, дапусцім. Грамадзянка Козел Паліна, вядомая ў пэўных колах па мянушцы Маліна, пацвярджае, што вы цэлы вечар і ноч правялі ў нумары.
Хто такая Козел Паліна?
Дзяжурная гатэля. Але, як на мой погляд, ваша алібі ве-е-льмі, Лапіцкі распеўна прабляяў апошняе слова і тут жа абрэзаў, хісткае!
Што значыць “алібі”?! Што значыць “хісткае”?!
Ды вельмі проста! Яно трымаецца на паказаннях усяго аднаго чалавека. Ды і тое, дзяжурную вы маглі падкупіць, напалохаць, згаварыцца, увайсці з ёю ў інтымную блізкасць, урэшце, яна магла заснуць і не чуць, як вы выходзілі. Да таго ж рэпутацыя ў Маліны не надта. A то і яшчэ прасцей: вы маглі ўначы вылезці праз акно. Другі паверх, не так ужо і высока.
Таварыш Лапіцкі, як вас па бацьку?
Сяргей Феліцыянавіч.
Сяргей Феліцыянавіч, не прымушайце мяне зноў думаць пра вас нядобрае! Які другі паверх?! Навошта мне лезці праз акно?! Локісаў адчуў, як найсвяжэйшы бяляш у ягоным страўніку штосьці незадаволена прабурчаў і гучна павярнуўся на другі бок.
Скажыце, працягваў Феліцыянавіч, быццам не пачуўшы, а чаму вы змянілі прозвішча Шэмет на Локісаў? Я разумею, не вы, а вашы бацькі. Але можна ж было падабраць што-небудзь менш кідкае, менш выкрывальнае. Гэта што, бандыцкі кураж? Ведаеце, бывае, калі
банда адчувае сваю беспакаранасць, яна ад зухвальства на месцы злачынства пакідае пазнаку. Памятаеце гісторыю пра “Чорную котку”? Што нетыпова для злачыннага свету. Ідэальнае злачынства здзяйсняецца ў цішыні і без сведак. Аднак часам ганарлівасць, форс бандыцкі бяруць сваё. Ну добра, крымінальнікі, што з іх возьмеш, але ж вы! Арыстакратычны род! Вам жа бандыцкі кураж не да твару!
Так! Я ўсё зразумеў! Вы вар’ят! Я сыходжу! Ці гэта розыгрыш? Скажыце, дзе ў вас стаіць схаваная камера? Куды мне ўсміхнуцца для гледачоў? Локісаў падняўся і рашуча рушыў да дзвярэй.
Сядзець!!! Грамадзянін!!!
Локісаў абярнуўся. Увесь надзьмуты ад злосці следчы ва ўпор, не міргаючы, глядзеў на яго. Ад шаленства Лапіцкаму сперла дыханне, так што ён нечакана закашляўся доўгім і дробным сухотным кашлем.
Сядзьце, адкашляўшыся, больш спакойным голасам вымавіў ён. Скажыце дзякуй грамадзянцы Паліне-Маліне, а то б я вас даўно арыштаваў. Вы, здаецца, не разумееце ўсёй сур’ёзнасці свайго становішча. Ну ды добра, хутка зразумееце. Такім чынам, працягнем, Лапіцкі зноў пацягнуўся да клавіятуры. Скажыце, што вы рабілі і дзе былі да васьмі гадзін вечара?
Ну як жа, прыехаў, пасяліўся ў гасцініцы, асцярожна пачаў Локісаў. — Пайшоў сяго-таго з’есці ў бар на плошчы. Ён аказаўся зачынены, тады я адправіўся ў гастраном.
Вось тут падрабязней!
Якія акалічнасці вас цікавяць? Колькі каўбасы я купіў? Ці колькі заплаціў?
Якія ў вас склаліся адносіны з грамадзянкай Турміловіч Зінаідай Казіміраўнай?
Ды ніякіх адносін. А хто гэта?
Грамадзянка Турміловіч у гэты вечар працавала на касе.
А, так-так, сядзела там такая посная грамадзянка нявызначанага ўзросту, прыгадаў Локісаў. Але я, як вы выказаліся, ніякіх адносін з ёй не заводзіў. Толькі спытаў, а чаму гэта ў вас Каньяк на паўтара рубля даражэйшы, чым у Мінску. У нас “Версаль” і за 13 рублёў можна купіць, а ў вас 14.50 каштуе.
Вы спыталі яе ў якой форме?
Што вы маеце на ўвазе?
Ну, груба, з наездам?
Ах, вось вы да чаго хіліце! Ды не, міласцівы гасудар Лапіцкі! Спытаў я нармальна, без наезду. I яна мне адказала без наезду, што тут усё на паўтара рубля даражэйшае, чым у Мінску. He толькі Каньяк, але і каўбаса, і сыр, таму што ўсё з Мінска вязуць. Толькі да чаго ўсе вашы пытанні пра мае адносіны з Турміловіч?
А да таго, васпане, Лапіцкі зноў уключыў Дабралюбава, што грамадзянку Турміловіч сёння ўначы забілі.
Ды вы што! Вось гэта паварот! усклікнуў Локісаў азадачана, але дзесьці ў глыбіні душы ўзрадаваўшыся, што нарэшце ўсё праяснілася. Грамадзянку Турміловіч, само сабой, шкада, хоць ён яе толкам не разглядзеў і не
запомніў. Але цяпер стала ясна, да чаго быў увесь гэты спектакль, а таксама зразумела, што да яго гэта не мае ніякага дачынення.
Ды не проста забілі, а з’елі, зжэрлі, так бы мовіць, мелі ласку перакусіць, а яшчэ аддзялілі ад цела рукі.
Які жах! выдыхнуў Локісаў з палёгкай. А я ж flyMay, што ў вас тут спакойна.
Было спакойна да вашага з’яўлення!
У пакоі раптам павісла мёртвая цішыня. Нешта непрыемнае падкаціла Локісаву да горла, так што ён ледзь сам не зайшоўся доўгім сухотным кашлем.
Што вы хочаце гэтым сказаць? спытаў ён нарэшце з нядобрым прадчуваннем.
Так-так! Ваша здагадка слушная. Я думаю, гэта вы загрызлі грамадзянку Турміловіч.
Я?! Але як? У сне? Дзе сувязь?! А рукі што, пусціў на халадзец?
Супакойцеся, грамадзянін Локісаў. На халадзец патрэбны ногі. Я сказаў “думаю”, а не “лічу”. “Думаю” збольшага азначае “мяркую”. Калі б я быў упэўнены, я б размаўляў з вамі па-іншаму. I сядзелі б мы не тут, а ў раённай пракуратуры. А сувязь месцамі відавочная. Аднак для поўнай карціны не хапае пары істотных дэталяў. Глядзіце! Вы ўчора ўвечары прыязджаеце ў пасёлак, а ўжо праз некалькі гадзін адбываецца тое, чаго тут не здаралася аж з часоў рэвалюцыі 1905 года. Скажаце выпадковасць?
- Дык што, тут столькі гадоў нікога не забівалі?
- Забівалі! Толькі гэта ўсё была бытавуха. Ды пасля вайны лясныя браты амаль да пяцьдзясят другога года
жах наводзілі, бальшавічкоў ды старшыняў калгасаў адстрэльвалі. Але гэта ўсё людзі і людскія злачынствы! А Турміловіч забіў не чалавек, а звер! Вялікі звер! Нібы мядзведзь, але не мядзведзь! А Локіс!
Так! Усё! Я больш не магу! Я зноў хачу паліць! Тут і зараз жа! Локісаў пацягнуўся па цыгарэты. Спадзяюся, у гэтым вы мне не адмовіце!
Паліце, граф! Паліце! Адчувайце сябе як дома! Вы і ёсць дома. 3 вяртаннем вас! Лапіцкі таксама запаліў. Хочаце ведаць, ваша міласць, як мне бачыцца батальнае палатно дадзенага гастранамічнага інцыдэнту? прамовіў ён пасля невялікай паўзы. Вы, вядома, напачатку нікім адкушваць не збіраліся. Аднак паветра родных мясцінаў згуляла з вамі нядобры жарт. He ведаю, як гэта ў вас, у Локісаў, усё адбываецца. Але, мабыць, нешта ёкнула ўнутры, голас крыві паклікаў, эйфарыя ад вяртання, так бы мовіць. А тут і касірка ў гастраноме трапілася, спадабалася вам. He, можа, вам хто маладзейшы і лепей смакаваў бы, дзяжурная ў гасцініцы з малінавай грывай, напрыклад. Але ж каб Паліну Козел, было б ужо занадта відавочна. Занадта многае паказвала б на вас. Ды і клапотна. Усё не зжарэш, рэшту трэба некуды падзець. А касірка акурат тое, што трэба. He разумею, праўда, як вы даведаліся, што жыве яна не ў пасёлку, а за кіламетр ад яго. Дарога ідзе праз лес. Ідэальнае месца! Дык вось, узялі вы бутэльку Каньяку і ўладкаваліся каля акна на другім паверсе за крамай назіраць. Так, так! He пярэчце, васпане. Вы хоць святло ў пакоі і згасілі, але некалькі чалавек пацвердзілі, што бачылі, як вы праз адчыненае
акно ў цемры за крамай сачылі. Можа, вы, вядома, і іншую ахвяру прыглядалі. Аднак самі ведаеце, які кантынгент да закрыцця ў гастраном спяшаецца. П’янь, забулдоны! Кроў такая, што і паралюш схапіць можна. Так што свой выбар вы на касірцы спынілі. У дзесяць нуль сем яна замкнула краму, а вы праз акно або міма дзяжурнай непрыкметна праскочылі і следам за ёй. Ну а далей і так усё ясна.
Так, так-так. Так. Так. Так, Локісаў не ведаў, што сказаць.
Абодва яны памаўчалі.
He, ну да. Такі да...
Памаўчалі яшчэ.
Во палі рабіна стаяла, стаяла. Стаяла...
I яшчэ памаўчалі.
Скажыце, Лапіцкі, толькі шчыра, спытаў ён нарэшце. У вурдалакаў што, цяпер пост? Кім-небудзь апетытнейшым аскароміцца ён не мог? I вы што, ува ўсю гэтую ахінею сапраўды верыце?
Я веру. А вось ці павераць без важкіх доказаў у раёне, а пагатоў у сталіцы, не ўпэўнены. Ім, ведаеце, цяжка зразумець асаблівасці гэтых мясцін. Я ж тутэйшы, у гэтых асаблівасцях вырас, дык мне ўсё адразу зразумела. А вось ім, заскарузлым матэрыялістам, праваслаўным бязбожнікам, агностыкам, скептыкам, доказы патрэбныя. Бранябойныя, жалезабетонныя, бясспрэчныя доказы! Таму вы яшчэ на волі.
I як жа вы здабудзеце іх, доказы гэтыя?
Проста! Вы самі мне іх прынесяце. Локіс рана ці позна абавязкова сарвецца. Вось вы самі сябе і выкрыеце.
А пакуль я вас адпускаю. Праўда, недалёка. Пад падпіску аб нявыездзе.
Лапіцкі! Ды вы проста хворы.
Я так! Я хворы на тутэйшую гісторыю. Хворы на гісторыю вашага роду. Ды я столькі пра вас, граф, ведаю, што вы сабе і ўявіць не можаце. I ўжо калі фартуна пасылае мне шанец выкрыць сапраўднага, самага што ні на ёсць рэальнага Локіса, ужо дайце веры: я гэты шанец не змарную! Я, можа, усё жыццё вас чакаў, чакаў і не спадзяваўся, а тут вы самі да мяне завіталі! Вось тут і тут распішыцеся, ён працягнуў Локісаву пратакол і падпіску.
А калі я адмоўлюся? задаў той рытарычнае пытанне, ужо зразумеўшы, што мае справу з ідыётам.
Ну тады ў камеру, вашамосць!
Добра, добра, давайце вашы паперкі, з агідай вымавіў Локісаў і, страціўшы ўсякую пільнасць, падумаў: “Чорт з табой, крэцін, усё роўна паперкі гэтыя шэлега ламанага не вартыя, хрэн ты што дакажаш і макруху на нявіннага чалавека не павесіш. Сёння справы параблю і ў Мінск”.
Ну вы зразумелі? следчы неяк крыва ўсміхнуўся. Пакуль ідзе следства, пакідаць пасёлак і яго наваколле вам забаронена.
Локісаў моўчкі ўстаў і скіраваўся да дзвярэй.
Скажыце, Лапіцкі, раптам узнікла ў яго на парозе кабінета думка. А вам не прыходзіла ў галаву, што гэта мог быць рэальны, то бок сапраўдны мядзведзь?
Ха-ха-ха! засмяяўся Лапіцкі. Смешна! Вельмі смешна!
локіслў
Абодва мядзведзі ў пагонах, Міхалыч і другі касалапыч, якія праз адчыненыя дзверы пачулі ў калідоры пытанне, таксама чамусьці зарагаталі.
He смяшыце мяне! працягнуў Лапіцкі. Тут кожны ведае: мядзведзяў з таго часу, як пасяліліся Шэметы, тут ніколі не вадзілася. Мішкас гэта, як вы здагадваецеся, “мядзведзь” па-літоўску. Дык вось, Мішкас з Локісам у адным месцы не жывуць. Мішкас ад Локіса бяжыць. I нават калі Локіс сыходзіць, Мішкас на яго тэрыторыі і праз сто гадоў не паселіцца. Праўда, Міхалыч?
Так точна! He паселіцца! прытопнуў ніжняй лапай Міхалыч.
Дык вось, дарагі вы мой! Лапіцкі, цяпер ужо само Дабралюбства, падышоў, паклаў руку Локісаву на плячо і праніклівым голасам з ноткамі спагады прамовіў: Мая вам парада. Пакайцеся! Здыміце з душы грэх. Бо вы не толькі за сябе, але за ўвесь ваш род пакаецеся. Бо вы і ім палёгку зробіце.
Дзякуй за параду! Я падумаю.
Вось і падумайце! А як надумаеце калі ласка! Прыходзьце, тэлефануйце! Вось вам мой тэлефон, Лапіцкі працягнуў візітоўку. У любы час дня і ночы! Ды нават без нагоды. Будзе сумна, самотна, захочацца пагаварыць па душах, кілішак разам прыгубіць, або дапамога якая спатрэбіцца, якое пытанне ў пасёлку ці ў раёне вырашыць, з афармленнем дома дапамагчы — заўсёды буду рады! А вось наконт “крэціна” вы гэта дарма.
3 аднаго боку, Локісаў разумеў: гэта бязглуздзіца, фарс, а следчы ідыёт і фанатык, які перачытаў не толькі школьнай класікі, але і ўсялякай эзатэрычнай папсы, ад танных фэнтэзі кшталту “Кода да Вінчы” да папулярных брашур “Як выгнаць дэманаў сваімі рукамі”. “He здзіўлюся, думаў Локісаў, калі яго настольнай кнігай акажацца “Молат ведзьмаў” Шпрэнгера і Інстыторыса”.
3 другога боку, гэты “казёл” каля пастарунка, кабінет, казённы інтэр’ер, пратакол, падпіска аб нявыездзе, урэшце, гэтыя два мядзведзі ў пагонах выглядалі вельмі натуральна. Ну і, вядома, само забойства. Гэта ўжо сур’ёзна. “Дарэчы, падумаў ён, перш за ўсё трэба пераканацца, ці ўсё так, як апісвае Лапіцкі? I што гэта за Шэметы такія, ваўкалакі-пярэваратні?” Тут Локісаў раптам злавіў сябе на думцы, што ўжо міжволі пачынае прымярацца да адведзенай яму ролі.
“He, не і не! Адразу гнаць гэтую думку! Так, так і так! Нават калі і зжэрлі, пры чым тут я? раздражняўся ён. Hi ў якім разе нельга прымаць гульню, якую яны мне навязваюць. Я прыехаў сюды па сваёй праграме, якой прытрымліваюся і далей. Сёння павырашаць пытанні і заўтра ж на Мінск. А можа, на Мінск сёння? He, гэта дакладна будзе значыць, што я спалохаўся, успрыняў іх словы сур’ёзна. Усё павінна ісці паводле плана: сустракаюся з даверанай асобай, яшчэ раз глядзім дом, пра ўсё дамаўляемся, заўтра пячнік і адразу на Мінск, а пакуль у гатэль. Трэба ж памыцца і нарэшце нармальна паснедаць”.
У вестыбюлі гатэля за стойкай рэцэпцыі ў шэраг, як тры матрошкі, сядзелі: Эма-Маліна з вялікімі чорнымі вачыма, побач яе мамуся з вачамі сінімі і троху меншымі ды нейкі мужык, хутчэй за усё, старэйшы Козел бацька сямейства з вачыма шэрымі і ніякімі. Праўда, пры з’яўленні Локісава мамуся кампазіцыю парушыла падхапілася і ўзялася выправаджваць дачку, маўляў, чаго тут расселася, змена скончылася, гдзь, курча, öo доліу! Але тая пачала ўпірацца. Локісаў зразумеў, яго “хісткае алібі” не жадала сыходзіць праз вялікую цікаўнасць, хацела лепей яго разгледзець. Нарэшце, матка не вытрымала і ладна гаркнула:
Паліна! Пайшла вон!
Эма з выклікам падскочыла і знікла за дзвярыма службовага пакойчыка. Але ўжо праз імгненне дзверцы яго крыху прыадчыніліся, і Локісаў заўважыў вялікае чорнае вока, якое гулліва за ім назірала.
Мужык за стойкай увесь гэты час сядзеў нерухома і моўчкі спадылба сачыў за госцем. Мяркуючы па тым, як ён узвышаўся над стойкай, рост ён меў высачэзны, і калі б устаў, напэўна, быў бы на дзве галавы вышэйшы за кабету. У астатнім ён быў падобны на помесь каня з кавалём. Твар конскі масіўныя сківіцы, доўгі нос і маленькія вочы, а плечы шырокія і, відаць, такія ж шырокія капыты. Але Локісаў іх не бачыў. Мужык хаваў рукі пад стойкай і, мабыць, не проста так. Найхутчэй, ён трымаў у руках сякеру, а можа быць нават і абрэз. Па тым, як гаспадар напружана глядзеў на госця, было зразумела: нічога добрага ад Локісава ён не чакае.
Дык вы ўжо з’язджаеце? з надзеяй у голасе спытала кабета.
Раніцай Локісаў не паспеў яе разгледзець, а цяпер звярнуў увагу. Было ў яе выглядзе нешта вельмі сярэднестатыстычнае: не высокая, але і не каратышка, трохі паўнаватая, але не таўстуха, фрызура звычайная, вочы ярка нафарбаваныя, адзінае, што запаміналася, даволі прыкметныя цёмныя вусікі над верхняй губой. Калі ён конь, то яна, відавочна, была наезніцай, гэткая ўланша, якая вырашала ў сям’і ўсё. Мабыць, яна ж была і рэальнай гаспадыняй у гатэлі.
Прабачце, як вас завуць? Локісаў падышоў бліжэй да стойкі.
Разалія Францаўна!
Дык вось, Разалія Францаўна, прамовіў ён з прыкрасцю ад думкі, што ўсе вакол ужо ў гульні, прытым гуляюць на баку Лапіцкага, а таму і глядзяць на яго такімі вачыма. Я пакуль нікуды не еду. Я паеду, калі скончу тут усё тое, што запланаваў. А вы, як вас завуць? звярнуўся ён да каня-каваля.
Гена! буркнуў каваль.
А вы, Генадзь, расслабцеся, нічога дрэннага ні вам, ні вашай жонцы, ні дачцэ, ні маёмасці гасцініцы я не зраблю. Тэлевізар у акно не выкіну, усе шклянкі і ручнікі будуць на месцы! А вы, у сваю чаргу, апусціце тое, што пад прылаўкам трымаеце. A то шмальнеце здуру, крый Божа!
Гена трохі скрывіўся, спрабуючы ўсміхнуцца, але па вачах Локісаў зразумеў, што ён яму не паверыў.
Скажыце, Разалія, Локісаў зноў павярнуўся да гаспадыні, а дзе гэта забойства здарылася?
Па дарозе на Лакаварць.
Лакаварць?
Балота так называецца. Гіблае месца! Вечна там нешта здараецца, таму людзі яго бокам абыходзяць. Вунь тры гады таму міліцыянта там застрэлілі.
Бандыты? пацікавіўся Локісаў.
Ды якія бандыты! Дзеці! У вайнушку гулялі. Зброю недзе там знайшлі. Ён па дарозе ішоў. А яны пульнулі з пісталета і прама ў галаву.
Ва-первых, не ў каўпак, а ў бруха! Ва-втарых, не з “пушкіна”, а з дубіны! данёсся з-за дзвярэй голас Эмы.
А ну, згінь, Паліна! махнула Разалія рукой у бок дзвярэй.
Пачакайце, што ж гэта дзеці зброю вось так проста ў балоце знайшлі? перапытаў Локісаў.
Зброі тут шмат, неяк меланхалічна і працягла прамовіў раптам вантробным голасам каваль Гена.
Ой, шмат-шмат, многа-прымнога! нараспеў пацвердзіла Разалія. Тут жа Першая міравая, фронт no634 праходзіў. А ўжо Другая і зусім толькі ў пяцідзясятым скончылася. Тутэйшыя людзі, ведаеце, бальшавікоў не прынялі. Бо жылі хоць і адасоблена, але заможна. Усё болып па хутарах ды засценках. Шляхетна жылі, вунь хаты старыя якія вялікія. А бальшавікі ў трыццаць дзявятым прыйшлі, сталі ў калгасы зганяць. Ой, людзям гэта не спадабалася! Мой бацька, бывала, расказваў...
Хопіць языком мянціць! зноў падаў голас Гена.
Так, і праўда, што гэта я! Ды вы і самі ўсё ведаеце. Вы ж таксама з тутэйшых. Так, Шэметы род шляхетны! Граф’я! He роўня нам. Толькі не было іх тут з самай вайны. Ужо думалі, не вернуцца. Але не! Бачыце, як выйшла.
Пра што гэта вы? Што выйшла?
Ну як жа? Дык увесь пасёлак ужо гудзе: Шэмет вярнуўся! Мы да вас, барын...
Хто барын? Я барын? за плячыма рыпнулі дзверы, і Локісаў краем вока заўважыў, як з пакоя паглядзець на “барына” паказаўся дапытлівы твар Эмы-Паліны. Ды вы што тут, усе з глузду з’ехалі?! Які я барын?! Ды і да вашых Шэметаў, чорт бы іх, ніякага дачынення не маю!
Вы, барын, гэта... падаў зноў голас каваль-конь Гена. Мы ж да вас не ў прэтэнзіі. Аднак і вы нас зразумейце! Бізнес у нас маленькі, але свой. Вунь, зноўжа, дачку трэба на ногі паставіць. Пастрыгчы, памыць, у людзі вывесці, а можа, усё ж і ў Мінск на вучобу ўладкаваць. I ўсё каб чэсна і па справядлівасці. Нам чужога не трэба, але і за сваё мы пастаім. Якая справа, такая й слава. Хто дбае, той і мае. Каб не дзірка ў роце, хадзіў бы ў злоце, манатонна-вантробна гундосіў Гена.
Локісаў зразумеў, што ён спрабуе сфармуляваць нейкую важную думку, але пачаў здалёк, пайшоў не па той сцежцы, заблукаў і цяпер спрабуе знайсці дарогу назад.
Карацей! перапыніла яго маналог Разалія. Муж мой чалавек інтэлігентны, а я жанчына простая, я вам прама скажу. Род ваш, вядома, знакаміты, толькі не ўсе тут вашаму вяртанню рады! А, хутчэй, і зусім не рады.
Толькі ім жа што? Абы языком пляскаць, а ў нас бізнес! Толькі бізнес наш цяпер пад пагрозай. He, я не за шклянкі і ручнікі. Ну вы падумайце самі: хто да нас у гасцініцу паселіцца, пакуль вы тут жывяце. Толькі які камандзіровачны залётны. He, я вас не баюся! Я сваё пажыла ўжо. А вось за бізнес неспакойна. Самі бачыце, дачка ў нас, пасаг да вяселля трэба рыхтаваць. Таму, барын, не маглі б вы дзе ў іншым месцы атабарыцца? Ну, урэшце, чаму б вам не пасяліцца ў Замку? Гэта ж ваша радавое! Ну і што з таго, што Замак цяпер маскалі купілі? Пендаля ім пад сраку! Хто ў гэтых месцах гаспадар?! А ў нас і пакойчыкі маленькія, і столі нізкія. А там о-го-го палац! A што рамонт ідзе ды ўсё разваленае не страшна! Ёсць жа флігель добры, цёплы. Бібліятэка цяпер там. А каму патрэбна гэтая бібліятэка? Людзі кніжак даўно не чытаюць. Адзін тэлевізар глядзяць. Ды і перавесці яе можна ў пассавет. Там на другім паверсе якраз два пакоі пустуюць. Я вас, пан Граф, з усёй павагай як маці прашу: пераязджайце, перабірайцеся ў Замак!
Пад прамову Разаліі Эма ціхенька вынырнула з бакоўкі і перабралася назад за стойку. Цяпер яны зноў сядзелі ў шэраг і трыма рознакаляровымі парамі вачэй чакалі ад Локісава адказу.
Цьфу ты! Я ім пра адно, а яны пра бібліятэку! ён зразумеў, што пераконваць іх бессэнсоўна.
А калі вы сумняваецеся наконт бібліятэкі, ажывілася зноў Разалія, пазваніце Лапіцкаму. Ён ім пераезд арганізуе. I з пассаветам дамовіцца. Лапіцкі ўсё можа.
Зноў Лапіцкі! Ён што ў вас мясцовы бажок? Добра!
Супакойцеся, заўтра паеду. Растлумачце толькі, як на гэта балота Лакаварць праехаць.
Дарога вілася пасярод густога сасновага бору. У глыбіні, наколькі можна было бачыць, ляжалі паваленыя камлі старых дрэваў. У іншым месцы іх даўно б прыбралі ды пусцілі на дровы, а тут яны проста грувасціліся на зямлі, ператвараючы і без таго густы лес у непралазную пушчу.
На душы было паскудна. Планы Локісава на вачах рассыпаліся. Даверанай асобы, з якой ён дамаўляўся аб сустрэчы, не аказалася дома. На пытанне, калі ён вернецца, жонка адказала, што з’ехаў надоўга, будзе позна ўначы. Локісаў спрабаваў некалькі разоў яго набіраць, але кожны раз нумар быў недасяжны. Аднак самае непрыемнае заключалася ў тым, што ён, суччын сын, найхутчэй, хаваўся ў хаце. Локісаў быў амаль упэўнены: і машына стаяла ў двары, дый і жончыны вочы, яе нервовасць сведчылі аб гэтым. Аднак сілай ламіцца ў дом было б глупствам. Нічога не заставалася, як развярнуцца ды паехаць назад.
Першым жаданнем Локісава было неадкладна вярнуцца ў Мінск. Але гэта азначала б капітуляцыю і поўную здачу пазіцый. Трохі разважыўшы, ён вырашыў усё ж застацца і падлавіць давераную асобу знянацку раніцай, а пакуль, хутчэй, з цікаўнасці з’ездзіць на месца забойства.
He даязджаючы метраў дваццаці да павароту на Вілкойці, хутарскую вёску, дзе жыла Турміловіч, Локісаў спыніўся. Мяркуючы па апісаннях гаспадыні гатэля, усё здарылася менавіта тут. Локісаў выйшаў з машыны і агледзеўся.
Месца было як месца, як і любое іншае ў гэтым краі. Нічога асаблівага глухое, дзікаватае, страшнае. Паабапал дарогі стаяў такі самы густы, непралазны праз мноства паваленых дрэваў лес. Локісаў паспрабаваў удаць з сябе Пуаро і пашукаць доказаў, але нічога надзвычайнага не заўважыў. Калі б ён трапіў у які-небудзь дагледжаны лес пад Мінскам, то, можа, і ўбачыў бы паламаную галінку, якая паказала б на след забойцы. Аднак у гэтым барочным гушчары паваленых камлёў і паламаных галінак нешта шукаць было бессэнсоўна. Нават слядоў крыві ён не змог знайсці сярод пажухлага лісця. Зразумеўшы, што яго следства зайшло ў тупік, Локісаў сеў у машыну, але паехаў не ў пасёлак, а далей у бок Лакаварці.
Дарога ўсё далей сыходзіла ў лес, рабілася ўсё вузейшай і вузейшай. Галіны цяпер чапляліся за бакі, білі па шыбах. Часам машына давала нырца ў глыбокую яму з вадой, але Локісаў паддаваў газку і раз за разам паспяхова з яе выкараскваўся. Нарэшце, праехаўшы гіганцкі мурашнік, прырослы да велічэзнай сасны, ён убачыў невялікую пляцоўку для развароту і вырашыў, што лепш пакінуць машыну тут, а далей пайсці пешшу.
Неўзабаве зямля пачала правальвацца пад нагамі. Локісаў зразумеў, што набліжаецца да багны. Гэта было тыповае верхавое балота, якое нібы з ніадкуль узнікала
пасярод лесу, дакладней, працягвала яго, зводзячы за сабой чым далей, тым больш чэзлыя сасёнкі. Прайшоўшы яшчэ крыху, ён адчуў, што чаравікі набралі вады. Каб ісці далей, патрэбны былі гумовыя боты.
Локісаў спыніўся і прыслухаўся. Месца сапраўды здавалася гіблым. Нешта вісела над ім трывожнае, але з балотам не звязанае. Для нашага чалавека балота толькі ў радасць жыў бы і жыў на ім у поўнай гармоніі са сваёй балотнай душой. А тут адчувалася нешта, ад чаго хацелася тут жа развярнуцца і сысці.
Нечакана з балотнага гушчару данесліся нейкія гукі. Локісаў замёр і прыслухаўся: гукі пачуліся зноў. Нехта нетаропка хадзіў там наперадзе і, як яму падалося, рухаўся ў ягоны бок. Локісаву зрабілася ніякавата. He раздумваючы доўга, ён спехам вярнуўся да машыны, ударыў па газах і паехаў у пасёлак.
Праязджаючы паблізу графскага парку, Локісаў узгадаў пра бібліятэку. Набліжаўся вечар, трэба было нечым сябе заняць. Перспектыва сядзець у холе гатэля і глядзець тэлевізар яго не натхняла. А вось узяць пагартаць нешта па тэме было б добра. Да свайго сораму, ён так і не знайшоў час прачытаць “Локіса” Мерымэ і наогул з літаратурай пра пярэваратняў, вампіраў і ваўкалакаў быў знаёмы слаба. Таму ў размовах з Лапіцкім у гэтым сэнсе адчуваў дыскамфорт, той відавочна лепш за яго валодаў пытаннем.
Графскі флігель, які стаяў непадалёк ад напаўразбуранай брамы палаца, выявіўся невялікім двухпавярховым будынкам з чырвонай цэглы пад высокім двухскатным дахам. Адчыніўшы дзверы ў бібліятэку, Локісаў увайшоў у даволі прасторнае памяшканне са стэлажамі, застаўленымі глянцавымі часопісамі і разнамаснымі рэспубліканскімі, абласнымі і раённымі газетамі, пачынаючы ад “БээС”, “ПэКаДэ”, “ЗА!” да “ХаРэ!”, “ВСэМ”, “КаГэБэ” і “ПЯЗьДа!”. Тут жа месцілася чытальная зала і стаяў стол бібліятэкара. Далей, у суседнім пакоі, былі відаць паліцы з кнігамі.
Супрацоўніка бібліятэкі на месцы не было, і Локісаў толькі ўзяў у рукі свежы нумар газеты “ЗА!” як раптам за спінай пачуўся наэлектрызаваны жаночы голас:
He, ну вы скажыце, чаму адразу культура?! He! Як толькі што, то абавязкова першай ахвяруюць культурай?!
Локісаў абярнуўся і ўбачыў перад сабой асобу гадоў трыццаці пяці хударлявую, высокую, з сабранымі ў хвост валасамі і ў вялікіх рагавых акулярах. Відавочна несуразмерная аправа займала амаль паўтвару, аднак параўнаць даму з шэрай бібліятэчнай савой не выпадала. Наадварот, яна была даволі зграбная і па-спартоваму падцягнутая. Цёмныя валасы дадавалі рэзкасці яе твару, не мілавіднаму, але цалкам характарнаму. Асоба ішла ў наступ, з выклікам гледзячы Локісаву проста ў вочы, быццам яе прамова была падрыхтаваная загадзя і прызначалася менавіта для яго.
Вядома! Усе думаюць, культура гэта так, дробязь, мінеральны дадатак да ежы! Культура глупства, без яе
пражывём! А вось не стане культуры што тут пачнецца? А я скажу вам што! Усе перарэжуць адно аднаго! Чалавек чалавеку зноў ваўком стане! А вы? Адукаваны з выгляду мужчына і туды ж. А ўсё таму, што ўсе думаюць: культура слабая! Культура баба! Яна мая! Раз баба, то можна! Культура за сябе не пастаіць! Вядома, паспрабуйце сунуцца ў Замак. Замак ён мой! Замак мужык! Замак маскулін! Ён калі што то і ў рыла! Натуральна, у Замку бабкі маскоўскія! Хрэн іх возьмеш! А тут раз бібліятэка, то можна! Вядома ж, і бібліятэка баба...
А што вы робіце сёння пасля працы? перапыніў яе Локісаў. Было ў яе наэлектрызаваным маналогу нешта вельмі-вельмі сэксі, так што яму раптам захацелася наўдачу спытаць: Можа, куды-небудзь сходзім увечары ці разам вып’ем?
Ды вы што! Яшчэ чаго захацелі! Піць я з вамі не буду! I бібліятэку проста так, без бою не аддам! Вы бачылі гэтыя пакойчыкі ў пассавеце? Ды там і паловы фондаў не размясціць! Выпіць з вамі! Ну, няма словаў! А мы гэтыя фонды дзесяцігоддзямі збіралі. Вядома, у апошнія гады грошай на папаўненне амаль няма, але паглядзіце, якая ў нас калекцыя класікі!
Па тым, як маналог пачынаў згасаць, Локісаў зразумеў, што ідэя выпіць разам прынялася блукаць у яе галаве, здрадліва блытаючы стройныя шэрагі выкрывальніцкіх думак. А тое, што паненка выпіць любіць, як і тое, што яна тут зусім самотная, напэўна, без мужа і, найхутчэй, з дзіцем, чамусьці здавалася яму амаль бясспрэчным.
He, ну гэта каму сказаць! 3 парога і адразу выпіць! Нават імя не спытаў. А вы пра людзей падумалі, якія ў нязручнасцях, без чытальнай залы могуць застацца? Або, думаеце, пассавет для гэтага яшчэ дадатковы трэці пакой нам дасць? Ці ад таго, што я вып’ю з вамі, Hernia зменіцца? Людзі пачнуць болып чытаць? Грошы не на гэту вампірскую трыхамуць, а на папаўненне фондаў з’явяцца?
Добра! Давайце знаёміцца! зноў перапыніў яе Локісаў.
Ды што нам знаёміцца?! Мяне Надзя завуць. А вас тут усе і так ужо ведаюць. Вы, як я разумею, прыйшлі памяшканні рэквізаваць?
Локісаў узяўся запэўніваць Надзею, што ён тут зусім не за гэтым. Што памяшканні бібліятэкі калі яго і цікавяць, то толькі з пункту гледжання іх змесціва, і прэтэндаваць на іх ён дакладна ніколі не будзе. Дзіўна, маўляў, як нейкія дурацкія плёткі так імгненна разляцеліся па пасёлку. А наогул ён проста хоча ўзяць на вечар што-небудзь пачытаць пра вампіраў.
Пачуўшы словы “пачытаць пра вампіраў”, Надзя тут жа перамянілася. Яе бунтарскі сэксуальны агеньчык згас, а ў вачах з’явілася расчараванне. Яна суха паведаміла, што такога Гэ ў іх цэлая зала. Цяпер яе выкрывальніцкі тон змяніўся на канцылярскі. Заняўшы абарону за працоўным сталом, яна заявіла, што паколькі Локісаў не мясцовы, то выдаць кнігі на рукі яна не мае права, а пачытаць можна толькі тут. Але яна неўзабаве сыходзіць, таму варта паспяшацца. Аднак потым няхай ні на
што не разлічвае. Піць яна з ім не збіраецца, таму што ведае, чым гэтыя п’янкі канчаюцца, тым больш з чалавекам без мясцовай прапіскі. Маўляў, смех у зале. Знікне і шукай ветру ў полі, ні аліментаў, ні кніжак. На што Локісаў запярэчыў, што прапісацца ён якраз збіраецца. На гэта Надзя адказала, што не трэба. Тут і сваіх вурдалакаў хапае.
Локісаў зразумеў, што зрабіў памылку. Яго гераічны арэол ліхадзея і звышчалавека згас. Ён з’явіўся ў бібліятэцы ў вобразе ворага, нашчадка графскага роду, які паквапіўся на святое. Надзею перапаўняла рашучасць да апошняга з ім змагацца, і ў гэтай бескампраміснай барацьбе, быць можа, нават з ім выпіць і хто яго ведае, што там яшчэ. А ён аказаўся ўсяго толькі пасрэднай папсой, які проста прыйшоў “пачытаць кніжачку пра вампіраў”.
3 прыкрасцю, што партыя, якая абяцала рамантычныя перспектывы, так бязглузда прайграная матам на трэцім ходзе, Локісаў прайшоў у другую залу і пачаў разглядаць кніжкі.
Сучасных аўтараў тут амаль не мелася, калі не лічыць “абавязалаўкі” некалькіх занудных афіцыйных пісьменнікаў, якіх спускаюць бібліятэкам па разнарадцы. Падборка класікі была цалкам прыстойная. Затое паліцы з эзатэрыкай сапраўды выклікалі “страх і трымценне”. Адчувалася, што гэтая літаратура не толькі займала тут пачэснае месца, але і мела свайго нястомнага мецэната. Локісаў здагадваўся, хто гэты нябачны апякун бібліятэкі. Наўрад ці ў простай пасялковай установы культуры
меліся сродкі купляць свежыя вампірскія серыялы тыпу “Во.Ван”, “С.Ц.У. в Аду” ці “Падснежнікаў з Дакоты”. Або магчымасці вышукваць сярод кніжных развалаў аўтараў, імёны якіх ён не чуў ніколі Н.Бэ, Пэ.Мэ, Ку.Мар, АннаШа ды іншых. Праўда, сярод гэтых незлічоных “паўночных вартавых” і “вестсайдскіх сабакаў” часам трапляліся кнігі і сапраўды каштоўныя.
Што ж тычыцца Мерымэ, выданні розных гадоў займалі тут цэлую паліцу. Выбраўшы “Локіса” пасімпатычней, у цвёрдай вокладцы і з неблагімі ілюстрацыямі, ён вярнуўся ў першы пакой.
“Локіс”? падняла вочы Надзя. Вееель-мі арыгінальна! з’едліва прамовіла яна. Але навынас усё роўна нельга.
Паслухайце, Локісаў умольна склаў бровы домікам. Вы, вядома, мне не паверыце, але я ніколі, ніколі раней не чытаў гэтую кнігу. Калі я чуў імя “Праспер Мерымэ”, яно ў мяне чамусьці звязвалася з “Кнігамі Прасперо”, а тыя, у сваю чаргу, асацыяваліся са страусінымі пер’ямі і старымі валізкамі. Пакуль я сюды не прыехаў, я думаў: “Локіс” гэта нешта пра валізкі і падарожжы. Дайце мне яго на адзін вечар. Я вам пашпарт у заклад пакіну!
Надзея ненадоўга задумалася, спрабуючы пераасэнсаваць атрыманую толькі што важную інфармацыю.
— Добра! Бярыце! — здалася яна нарэшце. — Пад ваша чэснае слова! Толькі заўтра вярніце! Хм... Валізкі!
Выйшаўшы з бібліятэкі, Локісаў вырашыў прагуляцца па парку, а заадно агледзець Замак. Праўда, чаму ўсе мясцовыя яго так называлі, незразумела. 3 выгляду гэта быў звычайны двухпавярховы палац з калонамі, высокімі, багата аздобленымі вокнамі і масіўным порцікам пры ўваходзе. Напэўна, нейкае падабенства з Замкам надавала даволі вялікая трох’ярусная вежа, якая месцілася з правага боку. А можа, назва захавалася з ранейшых часоў, калі тут сапраўды стаяў замак, які шмат разоў руйнавалі, перабудоўвалі ды ўпрыгожвалі пад новыя часы і густы, пакуль аскетычны вуглаваты бохан чэрствага ваеннага хлеба не ператварыўся ў пышны бісквітны торт з ружачкамі і карамельнай глазурай. Сляды апошніх аздабленняў былі заўважныя каля галоўнага ўваходу: мудрагелісты дэкор спараных семярычных вокнаў на другім паверсе вянчалі вялікія пяціканцовыя зоркі. Мяркуючы па рыштаваннях на фасадзе, палац упрыгожвалі чарговы раз.
Абышоўшы наўкол, Локісаў заўважыў яшчэ адзін масіўны порцік з іншага боку. Адсюль палац нагадваў паржавелы круізны параход, які сеў брухам на водмель ля берага вялікай і соннай ракі. Шырокія каменныя сходы спускаліся да ўжо ладна зарослай і зацягнутай раскаю сажалкі. Ад яе адыходзіў канал да наступнай, значна большай сажалкі, ля якой стаяла яшчэ адна вежа тыповы данжон абарончага тыпу. Была гэтая вежа дэкаратыўнай ці засталася ад былога замка, здалёк зразумець было цяжка. Парк, што абступаў сядзібу, здаваўся вялікім
і даволі занядбаным. Сам жа палац быў аточаны высокім будаўнічым плотам.
Дзень ужо хіліўся да вечара, працоўная змена закончылася, таму вакол Замка было ціха і пуста. Толькі на пляцоўцы каля плота стаяў нечы старэнькі “фальксваген”. Прайшоўшыся ўздоўж агароджы, Локісаў заўважыў брамку. Штурхнуўшы яе, ён увайшоў і толькі зрабіў некалькі крокаў да ганка, як з галоўнага ўваходу паказаўся сівы мужык у ватоўцы і высокіх кірзавых ботах. Спехам спусціўшыся на некалькі прыступак, ён замахаў шырачэзнымі рукавіцамі і неяк нервова і спалохана закрычаў:
Нельга! Нельга, паніч! Няможна вам тут!
Ды я толькі палац хацеў паглядзець, зрабіў Локісаў яшчэ пару крокаў насустрач.
Няможна! Ніяк няможна! Што ж гэта робіцца?! Чаму ў маю змену?! Вы, паніч, на мяне не злуйцеся! Я ж нічога ніякага! Вы ж пайміця, я ўсяго толькі стораж! Я б з усёй душою! I правёў бы, і паказаў. Але строга-настрага загадалі не пускаць.
Хто загадаў?
Ну як жа хто?! Новыя гаспадары! Яны загадалі!
Гэта што яшчэ за гаспадары? спытаў Локісаў знарок патрабавальна, патроху ўжываючыся ў новую ролю. Пераконваць усіх, што ён не Шэмет, падавалася бессэнсоўным, яго нібы не чулі і не жадалі чуць.
Што ж вы, паночку, a то не знаеце? з яшчэ болылым спалохам перапытаў вартаўнік. Гаспадары маскоўскія купілі ваш маёнтак. Гады ўжо тры, як купілі. Нейкі іхні алігатар маскоўскі.
Алігарх, паправіў Локісаў.
Ага, аліарх! Ці то Фільман, ці то Фельдман. Забыўся. Я яго ў вочы ні разу не бачыў. Ды ён тут і не быў ніколі. Усё за яго тут рашае мене... менежэ...
Менеджар.
I праўда! Во, тваю маць, раней такіх словаў не было! Але гэты наш, у райцэнтры жыве, Давід Якаўлевіч. Быў, толькі во паехаў. Аж я, як угледзеў, што вы па парку гуляеце, яму пазваніў. Так што зараз вернецца. Вы ўжо, паніч, калі што якое, з ім гаварыце. А я што, я толькі стораж. Што са мною гаварыць? Ды і няможна мне з вамі! Засякуць па шапцы надаюць! Так што ішлі б вы, паніч, адсюль!
Пачакай! аклікнуў Локісаў вартаўніка, які ўжо быў скіраваўся назад да ўваходу. А што тут гэтыя спадары маскоўскія збіраюцца зрабіць?
Ды не пытайце! I смех, і грэх! ён спыніўся каля дзвярэй. Казіно нейкае!
Казіно? перапытаў Локісаў здзіўлена. Каму ж яно тут патрэбна? У пасёлку і бар не працуе, бо кліентаў няма, а ўжо казіно!
He ведаю, паніч, не ведаю! Вось Якаўлевіч прыедзе, вы яму ўсе вашы пытанні і задавайце.
Давід Якаўлевіч доўга чакаць сябе не прымусіў. Толькі Локісаў выйшаў за агароджу, як у браму маёнтка ўляцеў чорны “лэнд крузер”, на хуткасці праехаў па галоўнай алеі і рэзка прытармазіў ля “пасата”. 3-за стырна выскачыў маленькі чалавек у чорным паліто, з вялікай залысінай на галаве, і тут жа пайшоў у наступ:
Так! Ніякага рэйдэрства мы не пацерпім! У нас усё па законе! Замак набыты легальна на аўкцыёне! Мы маем усе неабходныя паперы! Калі ёсць прэтэнзіі праз суд! Але папярэджу адразу: гэта бесперспектыўна!
Гаварыў ён адрывіста, хутка, амаль скорагаворкай і гэтак жа хутка дробнымі крокамі набліжаўся да Локісава. Нечым ён нагадваў аднаго вядомага маскоўскага алігарха, які, пакуль яго не забілі, часта свяціўся ў тэлевізары: тая ж манера размаўляць, тыя ж жэсты. Напэўна, для большай пераканаўчасці ў законнасці здзелкі Якаўлевіч прыехаў не адзін, а з групай падтрымкі. 3 “лэнд крузера” выйшлі два стрыжаныя мардатыя спадары, аднак засталіся стаяць ля машыны. “Мабыць, тут так прынята, падумаў Локісаў. У кожнага пана два мядзведзі на падтанцоўках. Але гэтыя не роўня ўчарашнім аблезлым, гэтыя і буйнейшыя, і мардацейшыя”.
I нічога вы не дакажаце! Закон яшчэ ніхто не адмяняў! А рэстытуцыі ў нас няма і, паверце, ніколі не будзе! Нават не спадзявайцеся! Якаўлевіч падышоў зусім блізка, але, мабыць, асцерагаючыся чагосьці, спыніўся за некалькі крокаў і паўтарыў: He спадзявайцеся, вы нічога не дакажаце! Ці вы на нешта спадзяваецеся?
Локісаў нічога не адказаў.
Добра! працягнуў Якаўлевіч пасля невялікай паўзы. Скажыце, колькі вам трэба, каб вы адсюль зніклі назаўжды?
Калі ён толькі з’явіўся, у Локісава была думка ўсё патлумачыць, сказаць, што да Замка ён не мае дачынення, што проста зайшоў прагуляцца па парку. Але манера,
з якой Давід Якаўлевіч прамаўляў, уся гэтая маскоўская пыха выклікалаў Локісава міжвольнае пачуццё пратэсту, жаданне кінуць што-небудзь у піку, вымацюкацца новым гаспадарам у твар. Аднак выказаўся ён больш далікатна:
А што вы так перапалохаліся? Так, гэта мой Замак!
Павісла напружаная паўза. На фізіяноміі Якаўлевіча з’явілася відавочная збянтэжанасць, мабыць, ён не чакаў такога павароту і цяпер вырашаў, што ў гэтай сітуацыі рабіць.
Добра, прамовіў ён нарэшце. Чаго вы дамагаецеся? Ніякіх правоў на Замак у вас няма, і вы іх не дакажаце. Чаго ж вы тады хочаце?
3 пункту гледжання сусветнага, касмічнага, рымскага, чалавечага ды іншага права, Замак у трыццаць дзявятым годзе быў канфіскаваны бальшавікамі незаконна. I вы добра гэта разумееце. Калі пры цяперашніх законах у мяне пакуль няма магчымасці яго вярнуць, то ўжо пэўна ніхто не можа мне забараніць прыходзіць у свой радавы маёнтак, каб хаця б прагуляцца па парку.
He, вы не разумееце! Гэта катэгарычна немагчыма! замахаў рукамі Давід Якаўлевіч.
Чаму немагчыма?
Нашы будучыя кліенты VIP-персоны, паважаныя людзі, а вы, давайце ўжо назавём рэчы сваімі імёнамі, як бы не зусім чалавек!
Ах, вось вы пра што! Казіно для “паважаных” людзей! А я думаў, вы дзеля мясцовага насельніцтва стараецеся.
Ды кіньце вы! Мясцовыя тут даўно жывуць з агароду. Лічыце, вярнуліся да першабытнага стану. Шкада,
што холадна, пальмы не растуць, a то яны б на іх сядзелі. Калі хто яшчэ ў калгасе працуе, то трыста рублёў заробку за шчасце. Канечне, нашы кліенты не адсюль. I вось як вы гэта сабе ўяўляеце? Купляе наш VIP дарагі тур у Маскве, прыязджае сюды з усім эскортам кухарамі, курвамі, кучарамі, курдзюкамі, кулябякамі, куражамі і курантамі, каб папаляваць, у казіно пагуляць, расслабіцца, дзеўку за ляжку, хлопца за спражку. I выходзіць ён у парк, а там...
А там я! Недачалавек! перабіў яго Локісаў. Узяў і злопаў “паважанага”! He турбуйцеся, я хоць і мядзведзь, аднак лайна не ем! Хіба што кухталя пад сраку магу выпісаць.
Я вас мядзведзем не называў. Заўважце, вы гэта самі сказалі. А нават калі і мядзведзь, што ў гэтым кепскага, калі ён дрэсіраваны... Між іншым, хітручыя вочкі Якаўлевіча раптам забегалі, а ў зрэнках закруціліся лічбачкі арыфмометраў, а што, калі... Уключыць у тур як мясцовую цікавостку... зрабіць часткай забаўляльнай праграмы... і для казіно гэта вельмі добра б працавала... Паслухайце, геніяльна! ён, ужо забыўшыся на небяспеку, падышоў да Локісава зусім блізка і з лёгкім падлашчваннем працягнуў: А ці не хочаце падумаць? Мы б з вамі і кантракт заключылі. Гуляйце! Шпацыруйце па парку! Толькі ў строга вызначаны ў дамове час і па загадзя ўзгодненым маршруце. Крыўднага ў гэтым нічога няма. Гэта ж бізнес. Мы б і грошы добрыя прапанавалі. А ўвечары выступ са сцэны ў рэстарацыі Замка. Дарэчы, вы што-небудзь карыснае для людзей умееце?
Ну там спяваць, чачотку збацаць, капаэйру, можа, вершык пачытаць, вушы ў трубачку, дастаць языком да носа? Хаця гэта не важна! Спяваць мы вас навучым і пад фанеру! Там галоўнае своечасова рот разяўляць! О-о-о, як цудоўна! Якаўлевіч закаціў арыфмометры да неба. Я ўжо бачу гэтыя афішы! Апошні пярэварацень Замка! Так гаварыў вялікі Локіс! Вясновая песня недачалавека!
Яшчэ адзін ваш рэкламны слоган і мяне званітуе! абарваў Локісаў палёт фантазіі Давіда Якаўлевіча.
Добра, добра! He ўспрымайце сур’ёзна. Але мы б вельмі, вельмі добрыя грошы заплацілі! Між іншым, вы часам на балалайцы не граеце? О, які быў бы нумар! Чалавек-мядзведзь выконвае на балалайцы паланез Агінскага! Ашаламляльна! Дарэчы, сцэну трэба будзе абгарадзіць кратамі. He крыўдуйце! Гэта не праз недавер, а для атмасферы. У клетцы вы будзеце выглядаць нашмат больш салідна! Ды і “Развітанне з радзімай” будзе гучаць болей пераканаўча.
Хопіць!
Вядома, гэта быў жарт! Напэўна, няўдалы. Вам, нашчадку графскага роду, Шэмету і ў клетку.
I вы туды ж, услед за Лапіцкім! з прыкрасцю прамовіў Локісаў і хацеў быў ужо сказаць, што ён не той Шэмет, так што няхай расслабяцца і спакойна дабудоўваюць свой элітны бардэль, аднак Якаўлевіч не даў дагаварыць.
А што Лапіцкі? Калі трэба, мы і з ім ваша пытанне паспрабуем вырашыць. Праўда, з Лапіцкім будзе складана: занадта ідэйны, дзівакаваты, ды і старамодны нейкі.
Я б нават сказаў не прыпылены, а пыльны. Быццам яго з куфра стагоддзя гэтак дзевятнаццатага дасталі.
Давід Якаўлевіч працягваў гаварыць пра Лапіцкага так эмацыйна і з такім раздражненнем, што было заўважна: той яго моцна дастаў. Усе вызначэнні здаваліся Локісаву дакладнымі, адзінае, што заставалася незразумелым, гэта прапанова дапамагчы. Таму, дачакаўшыся, пакуль Якаўлевіч скончыць, ён спытаў:
Пачакайце, вы сказалі, што можаце вырашыць з Лапіцкім маё пытанне?
Ну гэта будзе няпроста, шматзначна прамовіў Давід Якаўлевіч. Але ёсць жа людзі і вышэйшыя за яго.
А якое пытанне? Што мне з ім вырашаць? абурыўся Локісаў. Няўжо і вы думаеце, што я маю нейкае дачыненне да забойства? Можа, і банкамат каля гастранома таксама выдраў я? Гэта ж якую моц трэба мець! Вядома, такое толькі мядзведзь мог зрабіць!
He, пра забойства я так не думаю! I банкамат выдралі не вы! з веданнем справы запэўніў Якаўлевіч. Падышоўшы да Локісава, ён ужо зусім па-свойску ўзяў яго за локаць, нібы ненавязліва запрашаючы прагуляцца па алеі. Я так не думаю, сказаў ён напаўголаса, такія выпадкі не часта, але перыядычна ў нас маюць месца быць. Вось два гады таму з’елі брыгадзіра ЖЭСа. Чалавек, канечне, быў так сабе, многія яго цярпець не маглі — грубіян, п’яніца, хапуга. Так што, калі каго і есці, то тут я выбар ухваляю. Аднак Зінаіда! Мілая, добрая, мухі не пакрыўдзіць. Адзінае тлумачэнне — нехта моцна завінаваціўся ёй на вэксаль. Ведаеце, заробак тут часта
затрымліваюць, a то і зусім не плацяць, таму ў гастраноме так прынята браць на вэксаль. Неафіцыйна, вядома ж. Проста касір вядзе спіс у вучнёўскім сшытку. Так што я б на месцы Лапіцкага з гэтага б і пачынаў. Высветліў, хто і колькі завінаваціўся Зінаідзе. А вы? He думаю. Толькі прыехалі, вэксаль яшчэ не завялі, ды і грошы ў вас пакуль, як я разумею, маюцца.
Дык Лапіцкі якраз на гэтым сваё абвінавачанне грунтуе! з абурэннем усклікнуў Локісаў. Маўляў не было тут такіх выпадкаў з дзевяцьсот пятага года! А вы вярнуліся і пачалася масакра!
He, ну вы, дальбог, не чалавек! Вы што, не разумееце?! Хітруе Лапіцкі! Гэта ж ГэПэУ, эМГэБэ, эНКаВэДэ, славутая школа! Ён у інтарэсах справы вам усё што заўгодна прыдумае. Выдумшчыкі яны вялікія! Вунь у трыццаць дзявятым прыдумалі, што мой дзед вораг народа, і шлёпнулі, не спытаўшы, што ён думае з гэтай нагоды. А выпадкі былі, і не адзін. Шмат было. Я хоць на Замак працую, але сам з мясцовых. Так што ведаю напэўна. Тут раз на год абавязкова каго-небудзь зжаруць! А ў Лапіцкага на вас нейкія асаблівыя планы. Сцеражыцеся яго! Ён яшчэ той фантазёр. Таму памяркуйце аб маёй прапанове.
Калі вы аб мядзведжым цырку, то дзякуй, не трэба!
Дарма вы так! крыўдліва кінуў Давід Якаўлевіч. He, я пра іншае. Вам тут аднаму не выжыць. Тут без зграі ніяк! Без зграі вам тут будзе вох як цяжка! Зжаруць і не папярхнуцца. У гэтай гульні трэба вызначыцца: вы за каго? За чырвоных або зялёных? Але адна абавязковая ўмова. Забудзьце пра Замак! Я разумею, вам
крыўдна. У свой час вашы продкі маіх і на парог не пускалі. А маім, мяркуеце, крыўдна не было? Мой прапрадзед у гэтым штэтле таксама быў паважаным чалавекам. Абутковую майстэрню трымаў на рагу Дамініканскай. А калі б ён захацеў прагуляцца па вашым парку? Як вы думаеце, што б яму сказалі? Вось так! А цяпер я, ягоны прапраўнук, не толькі паркам усім Замкам загадваю. Я разумею, вас цягне бліжэй да роднай зямелькі. Але давайце дамаўляцца, каб не псаваць адзін аднаму інтарэсаў. А ў тым, што мы дамовімся, я не сумняюся! Калі не па-добраму, то дамовімся па-любому! Якаўлевіч шматзначна зірнуў на сваю коратка астрыжаную групу падтрымкі. Калі што, вось мае тэлефоны, ён працягнуў візітоўку з мудрагелістымі вензелямі. Званіце!
Добра, я падумаю, холадна адазваўся Локісаў.
Падумайце! А хочаце чыста па-чалавечы, па-сяброўску, без усялякага майго інтарэсу, адна вам парада. Уцякайце адсюль! Пакуль яшчэ не позна, забудзьце пра гэтае месца!
Раніцай Локісаў зноў адправіўся да даверанай асобы ў невялікую вёску непадалёк ад пасёлка. Памятаючы досвед учарашняга няўдалага візіту, Локісаў вырашыў блізка не пад’язджаць, падысці непрыкметна, але ў хату не грукаць, а застацца на вуліцы і пачакаць. Рана ці позна гаспадар выйдзе ў двор, тут ён ужо дакладна яго зловіць.
I сапраўды, не паспеў Локісаў дапаліць другую цыгарэту, як у сенцах рыпнулі дзверы, і на ганку паказаўся хударлявы, невысокага росту хлопец.
Васіль! нягучна, напаўголасу аклікнуў яго Локісаў.
Аднак той, быццам не пачуўшы, хутка-хутка падышоў да прыбіральні, ускочыў у яе і зачыніў за сабою дзверцы.
Цьфу ты! Тваю маць! вылаяўся Локісаў і павольна накіраваўся следам, да драўлянай будыніны на другім канцы двара.
Пастаяўшы трохі побач, ён дастаў яшчэ адну цыгарэту і запаліў. За дзверцамі нічога не адбывалася. Здавалася, усярэдзіне затаіліся, баючыся нават паварушыцца.
Кінь дурня строіць, Васіль! нарэшце не вытрымаў Локісаў. Бяры ключы, паехалі хату глядзець! і паўжартам дадаў: Ды не бойся, не з’ем я цябе, што ты, як малы!
Але ў адказ панавала маўчанне.
- Васіль! пачынаў ён губляць цярпенне. Васіль!
Локісаў пагрукаў у дзверы сарціра.
- Васіль, тваю маць! Дзверы высаджу!
Ён пагрукаў яшчэ раз мацней.
- Так! Зразумела! He хочаш па-добраму! тузануў ён ручку.
Тузануў яшчэ раз. Тузануў з усёй моцы. Клямка паддалася і адляцела, але ў прыбіральні нікога не было.
- Цьфу ты! Партызан! — вылаяўся Локісаў.
3 другога боку сарціра аказаліся яшчэ адны, такія самыя, дзверы. За імі пачыналіся густыя кусты, сярод якіх была пратаптаная невялічкая сцежка.
Добра! Канспіратар хрэнаў! рашучай хадой ён накіраваўся прэч са двара.
Хаты тут спрэс былі “літоўскія”, на два канцы, таму мелі два ўваходы парадны на вуліцу і чорны ў двор. Абышоўшы наўкол дома, Локісаў ціха праз кусты падкраўся да параднага ганка і асцярожна таргануў дзверы. На шчасце, яны былі не зачыненыя. Зрабіўшы крок на веранду, ён штурхануў наступныя і апынуўся ў доме. Праз маленькі пакойчык ён выйшаў на кухню і тут жа hoc у нос сутыкнуўся з гаспадыняй дому.
Ад нечаканасці тая знямела, потым схамянулася і толькі нешта хацела сказаць, як Локісаў яе апярэдзіў:
Ведаю, ведаю! З’ехаў, будзе позна!
Але дзяўчына так і працягвала стаяць, быццам не ведаючы, што яшчэ дадаць, ды глядзела на Локісава вачыма ўстрывожанай партызанскай жонкі, якая раптам апынулася перад нямецкім афіцэрам, што ўварваўся ў дом.
Добра, добра, вольна! паспрабаваў разрадзіць сітуацыю Локісаў. Гаспадыня, зрабі-тка лепш кавы! Я пасяджу, пачакаю Васіля.
Хвілін праз дзесяць гаспадыня, якую, як высветлілася, завуць Агатай, трохі супакоілася, адчуўшы, што госць настроены прыязна, і ўжо залівала кіпнем дзве з горкаю лыжкі кавы ў вялікім гліняным кубку. Выглядала яна нашмат маладзейшай за мужа, гэткая хударлявая маленькая шэрая мышка. У суседнім пакоі за дзвярыма гулялі дзеці. Як падалося Локісаву, двое. Дом выявіўся даволі вялікім, з нязвыкла высокімі для вясковай хаты столямі. У астатнім усё выглядала звычайна: без
празмернасцяў, сціпла, але чыста. Адзіным упрыгажэннем інтэр’еру была велізарная разьбяная дубовая шафа, якая стаяла тут, прынамсі, з пачатку мінулага стагоддзя.
Скажы, Агата, а што, і праўда гаспадыню на дальнім хутары коткі з’елі? паспрабаваў Локісаў перапыніць няёмкае маўчанне.
Так, было такое, неяк паслухмяна і абыякава адказала Агата.
Было такое! Ды як жа такое ў наш час магчыма?
Яна памерла і ляжала доўга. А коткі згаладаліся. Котак у яе поўная хата была.
Што значыць ляжала? А сваякі дзе? Няўжо ні дзяцей, нікога не засталося?
Дзеці ўсе ў Літву перабраліся. Тут усе, хто маладзейшы, за мяжу з’ехалі. Бо працы тут няма, меланхалічна працягвала Агата. Быў камбінат у пасёлку. Зачынілі. А калгасы самі разваліліся. Вось і стаяць хаты пустыя.
Ну а тыя, хто застаўся, з чаго жывуць?
- Раней кантрабанда дапамагала.
- Кантрабанда? перапытаў Локісаў
- Тут усе кантрабандай займаліся. Таемнымі сцежкамі на той бок гарэлку і цыгарэты перапраўлялі.
- Што, і Васіль займаўся? спытаў Локісаў, ужо здагадваючыся, адкуль прыбіральня з дзвюма дзвярыма.
- Толькі цяпер гэтага няма, быццам не заўважыўшы пытання, працягвала Агата. Цяпер мяжа ўжо не тая, ды і небяспечна. Толькі адзінкі яшчэ ходзяць.
Ага! Усё-ткі ходзяць! незразумела на які ляд узрадаваўся ён і чамусьці зноў падумаў пра Васіля. Ну,
прыкінуў Локісаў, тут не толькі сарцір з запасным выхадам, але і таемны схоў, напэўна, пад домам прыстойны маецца, аднак уголас прамовіў: Ды і сапраўды, а дзе ж Васіль? He пайшоў жа ён на той бераг? Час і з’явіцца! Мне сёння яшчэ на Мінск. Добра было б завідна даехаць.
Васіль знайшоўся хвілін праз пятнаццаць. Спачатку зазірнуў у акно, праверыць, ці ёсць хто ў хаце. Але Локісаў прыкмеціў яго здалёк, таму чакаў за дзвярыма.
Вай! Якія людзі! Ну нарэшце! патэтычна ўсклікнуў ён, як толькі Васіль ступіў на парог, і на ўсялякі выпадак перагарадзіў яму дарогу да адступлення.
Здрасце! выціснуў з сябе аслупянелы Васіль. Ааа... Даўно седзіцё?
He паверыш, Вася, даўно сяджу! з дакорам прамовіў Локісаў.
А я гэта... тут па справах адлучаўся. Гэта я да суседзяў. Трэба было.
Так, разумею. Вядома, да суседзяў. Добра, Вася, часу няшмат, бяры ключ. Паехалі дом глянем.
Ааа... гэта... як гэта сказаць, муляўся Васіль, быццам не адважваючыся вымавіць. Карацей, не атрымаецца!
Што значыць не атрымаецца? здзіўлена спытаў Локісаў.
Ну, гэта. Карацей, перадумалі! He прадаецца! нарэшце перадужыў сябе Васіль.
— Як — не прадаецца?
— Ну проста! Думалі, думалі і вырашылі не прадаваць. Ну, не жадаюць яны! з відавочнай палёгкай, што зрабіў гэта, адказаў Васіль.
Што вырашылі, хай гніе? пачаў заводзіцца Локісаў.
Ну тыпу таго! Няхай ужо лепш згніе.
Няхай лепш згніе, чым мне прадаць? Ты гэта хацеў сказаць? злавіў яго Локісаў на слове.
Ды не! Я не так выказаўся! Я хацеў сказаць... зноў закруціўся Васіль.
Дай-тка мне тэлефон гаспадароў, я сам іх спытаю!
Дык... гэта, няма яго. Згубіў.
Як? Нумар згубіў?
Ну, карацей. Адным словам, я вам прама скажу. Ніхто вам тут дом не прадасць. Hi гэты хутар, ні іншы, нарэшце выдушыў праўду Васіль. Так што дарма часу не губляйце і ўжо выбачайце! Марна ўсё гэта.
Чаму не прадасць? I што гэта ты за ўсіх так упэўнены?
Упэўнены! з выклікам у голасе кінуў Васіль. Упэўнены! Ніхто Локісу тут дом не прадасць! Ды хоць за якія грошы!
Так, зноў Локіс! Ды вы што ўсе здурэлі з гэтым Локісам?! На дварэ ж дваццаць першае стагоддзе! Няўжо ты ў гэту хярню таксама верыш?
Кажу вам, не губляйце часу! Вяртайцеся ў Мінск! Ніхто вам дом не прадасць, упарта паўтарыў Васіль. Тут і сваіх Локісаў хапае!
— А ну-тка, ну-тка, Вася, прысядзь! увесь гэты час яны стаялі каля дзвярэй. Цяпер жа Локісаў, ухапіўшы Васіля за локаць, павёў яго да стала і, усадзіўшы насупраць, працягнуў: 3 гэтага месца падрабязней і ў дэталях! Што ты хочаш гэтым сказаць? Маўляў, я Локіс
сталічны, так бы мовіць, залётны, а ў вас тут і свае маюцца, ды не адзін?
А што тут казаць? Усе гэта ведаюць!
Ах, усе гэта ведаюць! Значыць, што ж, Вася, атрымліваецца? Тут у вас на раёне вурдалакаў развялося, усе гэта ведаюць і нічога не робяць?
А як што тут зрабіць?! Ведалі б, хто даўно б ужо на вілы! А так ідзі іх разгледзь. Яны ж на твар быццам людзі!
Так, так, Васіль, разумею. Адзіны пярэварацень, якога вы ўрэшце разгледзелі, гэта я. Разумею, разумею, прамовіў задуменна Локісаў і працягнуў: Ты, Вася, не бойся. Я калі і з’ем, то дакладна не сёння. Я ўжо ўсё зразумеў і зараз паеду на Мінск. Аднак напаследак мне разабрацца хочацца. А таму адкажы: а ці даўно гэта ў вас? Ну, у сэнсе, ці даўно пярэваратні завяліся?
Агата! клікнуў Васіль жонку. Бімберу прынясі! Ды накрый чаго на стол! Дык, значыцца, калі? А ліха яго ведае, калі! Даўно. Ніхто гэтага не памятае. Кажуць, калі Замак з’явіўся і вашы тут пасяліліся. Ну, у сэнсе Шэметы, як той казаў, сваякі вашыя. А калі яны прыйшлі, вы самі лепш ведаеце.
Дык Шэметаў тут ужо гадоў семдзесят як няма!
Ха-ха, а як жа дзеці? Васіль пацягнуўся да прынесенай Агатай бутлі і ўзяўся разліваць. А як жа іх дзеці? He тыя, законныя, касцельныя, а байструкі прыблудныя. Ці думаеце, калі граф’я, дык не па тых дзялах? Ці да простых дзевак не заляцаліся? A то вы сам хіба не такі? A? He такі? неяк гулліва падміргнуў Вася.
Такі, Вася, такі! паспяшаўся супакоіць яго Локісаў. Дзякуй! He магу, за стырном!
Ён быў адсунуў працягнутую яму чарку, але раптам перадумаў:
Добра, ну толькі адну!
Ну, тады за байструкоў! За вашых невядомых крэўных!
I яны выпілі.
Дык вось, што я і кажу! Ха-ха! Я ж бачу, і вы такі! Ну не педзік жа! неяк адразу павесялеў Васіль пасля першай чаркі. I продкі вашыя Шэметы таксама ж не па мальцах! Ну дык чаго вам не зразумела? Вось і ўсё тлумачэнне!
Ды ўжо ж, напэўна, не па мальцах... у задуменні працягнуў Локісаў. Нудобра! 3 гэтым разабраліся! I што, Васіль, скажы: ці шмат тут у вас маёй невядомай радні?
Ды хто ж іх ведае?! А самі ж яны не прызнаюцца. Аднак, я думаю, хапае! А было б яшчэ больш! Ха-ха! Дык не такі ж! зноў неяк гулліва падміргнуў Васіль і кульнуў яшчэ адну чарку. А маглі ж быць усе! Але мне яшчэ бабка мая казала, што Локіс не кожны раз нараджаецца. Штосьці яна мне пра зоркі, пра поўню казала, не памятаю. Карацей, павінна супасці. А яшчэ, думаю, і дзеўка мусіць быць падхадзяшчая. Ха-ха! Мая Ага, напэўна, не падышла б. Занадта посная! Ха-ха!
Дурань, ці што?! падала голас Агата. Ужо акасеў? Закусваць трэба!
I занадта разумная! Ха-ха! дадаў Вася. Ну, яшчэ па адной? А? Бімбер які! Сляза!
Не-не! Мне яшчэ ехаць! пачаў аднеквацца Локісаў.
Але потым прыкінуў, што, пакуль ён даедзе да Мінска, каля якога толькі і можа з’явіцца ДАІ, дзве чаркі даўно выветрацца. А самагон сапраўды быў добры. Даўно ён не каштаваў бімберу такой чысціні і такога выкшталцонага букету.
Добра! пагадзіўся ён. Але толькі крыху!
Ну вось і я пра тое! Гэта ж іншая справа! Ну, на здрове! За вашых брацельнікаў!
Добра, Вася, раскажы мне тады такую рэч, выпіўшы за невядомых брацельнікаў, вярнуўся Локісаў да сутнасці размовы. А вы часам усё гэта сабе не напрыдумлялі? Пярэваратні. Локіс. Можа, яны толькі ў вас у галовах? А насамрэч іх няма? Дзе доказы? Ты што, іх асабіста бачыў?
Ну, здрасце, прыехалі! Усе пра гэта ведаюць. А доказы? Ды хоць бы Зінка, касірка з гастранома! Бо задраў жа, суччын сын, задраў! I да гэтага бывала. А апошнімі гадамі дык і рэгулярна.
Можа, і ты, як Лапіцкі, думаеш, што гэта я яе задраў?
He, не вы. Гэта нехта з нашых, дакладней, з вашых. Ды і нашто вам Зінка! Ха-ха! Вы ж з інтэлігентных. Вам іншая патрэбна! Вася прыжмурыў вока і паглядзеў на Локісава так, быццам вышукваў у памяці прыдатную для яго ахвяру. А! Дык хоць бы Надзька з бібліятэкі! Ха-ха! Чуеш, Ага? Адназначна Надзька! Надта разумная! — дадаў Вася з дакорам. Гэтая дакладна для вас! У Мінску вучылася. Прыслалі па размеркаванні. Усё хацела ў Мінск вярнуцца, але заляцела, выйшла замуж, ды так
і засталася. Мужыка, праўда, потым турнула. Цяпер ходзіць халасцячкай. Ха-ха! Яна ў нас тут галоўная фемі... Вася запнуўся, феміна.
Феміністка! паправіла яго Агата, якая раз-пораз то выходзіла ў пакой да дзяцей, то вярталася на кухню, але краем вуха прыслухоўвалася да размовы.
Так, феміністка! узрадавана паўтарыў Вася. Хаха! Галоўны тут змагар за правы мясцовых баб! Ха-ха! Пацеха! Гэтая дакладна тое, што вам трэба!
Васіль зноў наліў. Локісаў да чаркі не дакрануўся, а гаспадар дома выпіў і працягнуў:
А Лапіцкі ў нас галоўны спец па Локісах. Усё ловіць іх і ловіць, усё ловіць і ловіць! Ха-ха! Колькі гадоў ужо ловіць, толькі ніводнага, сука, пакуль не злавіў! Мянты яны ўсе такія! Як самагонку ціснеш ці там за кардон зганяць трэба, то бабкі давай! А як Локіса злавіць хрэна! Затое надта разумны. Усё кніжкі чытае. Асабліва там пра пярэваратняў і вампіраў усё ведае!
3 кожнай выпітай чаркай Васіль рабіўся ўсё болып гаманкім і смелым. Локісаў паглядаў ужо на гадзіннік, час быў ехаць, аднак шчырасць гаспадара яго трымала. Хацелася задаць яшчэ пару пытанняў. Яшчэ больш хацелася паліць. Дыміць у доме пры дзецях было няёмка, таму яны выйшлі на ганак, і, запаліўшы, Локісаў спытаў:
Ну добра. Уявім сабе, што Локісы існуюць, але колькі іх, хто яны, ніхто дакладна не ведае. Аднак павінны быць нейкія меркаванні, здагадкі. Вось ты асабіста каго-небудзь падазраеш?
Васіль неяк адразу зрабіўся сур’ёзным.
Ды тут усе адно на аднаго коса глядзяць. А асабіста я вось што мяркую, і ён пачаў пералічваць імёны, якія нічога Локісаву не казалі. Але калі Васіль дайшоў да старэйшага Козела, гаспадара гатэля, Локісаў не стрымаўся:
Хто-хто? Гена? Гэты конь у целагрэйцы?
А вы рожу яго бачылі? Гэта ж дзе сустрэнеш заікай застанешся!
Ды бачыў я яго рожу! Сёння ўсю ноч у гасцініцы дзяжурыў! Усё прынюхваўся пад дзвярыма, што я там раблю. Быў бы ён Локісам, то, напэўна, свайго братана дубальтоўкай бы не сустракаў. Наадварот, падміргнуў бы цішком. Карацей, падсумаваў Локісаў, выкрэслівай яго са свайго спісу! He Локіс ён ні храна!
Ааа. Ну, добра, неяк расчаравана пагадзіўся Вася.
Ну ок, заседзеўся я ў цябе. Час ужо ў дарогу.
Э, э! Палаўк! Кур ту скубі? загаварыў раптам па-літоўску Васіль і тут жа паўтарыў па-руску з наўмысна прыбалтыйскім акцэнтам: Подожднн! Тыы куда тороопшпься? А выпннт?
Добра, давай! Як кажуць, Бог тройцу, і ўсё такое. Толькі хутка!
Вярнуўшыся ў хату, Локісаў падняў сваю чарку і з лёгкім здзекам прамовіў:
Эх, Вася, Вася! Што ж ты робіш? Тут, выяўляецца, столькі маіх кузенаў жыве. А ты хату прадаць не хочаш! Можа, перадумаеш?
Ну, гэта я, як сказаць... сумеўся Васіль. Ды я б з усёй душою! Па вас жа бачна: вы хоць і Локіс, але
нармальны мужык! Аднак, выбачайце, не магу! Усё што заўгодна прасіце, хочаце бімберу ў дарогу, а гэта ніяк! А наконт кузенаў не турбуйцеся. Вы з імі яшчэ накукуецеся.
- Ды як жа я іх пазнаю?
- Эээ! He хвалюйцеся! Яны самі вас знойдуць!
Частка 2
ЦАР-ЦАРЭВІЧ, КАРОЛ Ь-КАРАЛЕВІЧ
Локісаў вяртаўся ў Мінск з пачуццём прыкрасці і моцнага раздражнення. Ён збіраўся знікнуць у глушы, перасяліцца ў некрануты вырай, але зараз усё больш разумеў: там, дзе жыве чалавек, знайсці рай амаль немагчыма.
Боскі сад яшчэ можа вытрываць аднаго. Адзін моцна не нашкодзіць. Аднак, як толькі прыходзіць другі, яны тут жа пачынаюць плесці сетку стасункаў. У выніку з’яўляецца трэці, затым аднекуль чацвёрты, а потым яшчэ і яшчэ. I вось ужо рай увесь аплецены павуціннем скандалаў і сварак, даносамі, подласцю, абжорствам, пыхай, хлуснёй. I што гэта, як не пекла? Нездарма Творца вырашыў не чакаць, а выгнаў з раю, калі людзей яшчэ было двое. A і Е сядзелі на трубе. A упала, Е прапала...
Неўзабаве паказаўся паварот на Вілкуны, праз кіламетр на Вяйшноры. Локісаў настолькі занурыўся ў свае думкі, што не адразу заўважыў наперадзе міліцэйскі “газік”, дакладней, убачыў, але не надаў значэння. А калі зразумеў, што да чаго, уцякаць ужо было позна. На ўзбочыне дарогі махаў жазлом Міхалыч учарашні мядзведзь у пагонах. Побач у “казле”, што перакрываў дарогу, сядзеў і другі касалапыч.
Так, так, барын едзе, падышоў першы да акенца кіроўцы.
Локісаў адразу заўважыў відавочную змену. Учора абодва трымаліся на падтанцоўках: “Чаго ізволіце, гаспадзін пракурор?" Сёння Міхалыч выдаваў сябе за гаспадара раёна.
А што ўчора падпісалі, ужо забылі? працягнуў ён. Так, так. Нехарашо. Але я вам напомню. Называецца гэты дакумент строгай адчотнасці “падпіска аб нявыездзе”.
Ды ладна, Міхалыч, пачаў Локісаў наўмысна пасяброўску. Вы ж самі разумееце, што ўсё гэта несур’ёзна.
Чуеш, Сямён, яго прэвасхадзіцельства шуткуе! Кажа: дакумент несур’ёзны!
Так, так, яго прэвасхадзіцельства вялікі шутнік! адгукнуўся той, вылазячы з “казла”.
Локісаў заўважыў, што Сямён трымае ў руках Hernia дзіўнае не жазло, не міліцэйскі дручок, не тэчку, не пісталет, не агурок, не плаўлены сырок “Дружба” ці што там яшчэ можа быць на ўзбраенні ў міліцыянта. Ён трымаў у руках штосьці вельмі падобнае да рагаціны на мядзведзя.
А гэта навошта? з лёгкай трывогай у голасе спытаў Локісаў і ўжо хацеў быў выйсці, як раптам пачуў: “Сядзець!”
Сядзець!!! грозна паўтарыў Міхалыч. 3 машыны толькі па маім загадзе!
Локісаў застаўся ў машыне, але благія прадчуванні накацілі на яго і непрыемнымі дробнымі сутаргамі сканцэнтраваліся ў вобласці паясніцы.
Так-так, значыцца, перашкаджаем следству? ужо спакайней прамовіў Міхалыч. Дазнанне па справе забойства грамадзянкі Турміловіч яшчэ не скончана, а галоўны падазраваны спрабуе знікнуць. Што ў такіх выпадках робяць, а, Сямёныч?
Ясна што, адгукнуўся той, з відавочным задавальненнем перакідваючы рагаціну з рукі ў руку. Падазраванага ў каталажку кідаюць.
I праўда! з яшчэ большай асалодай падхапіў Міхалыч. Мера прысячэння “падпіска аб нявыездзе” замяняецца мерай прысячэння “змяшчэнне пад варту”. Ці, па-простаму, арыштам!
Ды ладна, кіньце. Пастроілі дурня і хопіць! He будзеце ж вы насамрэч мяне арыштоўваць! Локісаў яшчэ раз паспрабаваў пераканаць сябе ў тым, што гэта немагчыма.
Э не! Тут яны не правы! Дурня мы яшчэ не строілі. Як пачнем строіць дурня, яны гэта адразу заўважаць, працягваў Міхалыч, чамусьці звяртаючыся да Локісава ў трэцяй асобе, быццам яго тут і не было зусім. А паколькі яны яшчэ і прадстаўляюць вялікую абшчэсцвенную апаснасць, то суправадзіць іх да месца часовага ўтрымання мы павінны на спецтранспарце і з выкарыстаннем прылады ў выглядзе двух кольцаў з замкамі, злучаных паміж сабой ланцугом, якая ўжываецца органамі аховы парадку з мэтай абмежавання свабоды дзеянняў затрыманага, або, кажучы па-простаму, наручнікаў.
Міхалыч, змена заканчваецца, зноў адазваўся Сямён, канчай тут сваёй ерундыцыяй трэсці, давай па-простаму.
Пачакайце, пачакайце! Я недзе ў кіно бачыў: вы спачатку павінны зачытаць мне мае правы! ці то жартам, ці то сур’ёзна вымавіў Локісаў па-ранейшаму адмаўляючыся верыць у рэальнасць таго, што адбываецца.
Зараз я табе зачытаю! раптам змяніў тон Міхалыч. А ну, выйшаў з машыны з паднятымі рукамі! Толькі паціху, без брыкання!
Локісаў пабарвянеў ад гневу і крыўды, але ўсё ж сябе стрымаў і падпарадкаваўся. Павольна адчыніў дзверы і выйшаў з паднятымі ўгару рукамі.
А цяпер лычом да машыны! Слыш, да машыны, я кажу!
Аднак толькі ён павярнуўся, як рагаціна ўпілася ззаду ў шыю і балюча прыпячатала яго твар да яшчэ гарачага капота.
Ты, сука!!! прахрыпеў у шаленстве Локісаў, не маючы магчымасці нават паварушыць галавою.
Чуў, Сямён? данёсся з-за спіны задаволены голас, Так! Пішы ў пратакол! Гучна лаяўся матам!
Ды я цябе, суку, урыю! Ды я цябе, казла, з органаў звольню! Дай толькі да Мінска дабрацца! працягваў хрыпець Локісаў.
О! О! Яшчэ лепш! Як запяяў! Пагроза супрацоўніку міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў! Пратакаліруй, Сямён, пратакаліруй!
Ды я цябе! Ды я ўсіх вас, гніды, мянты паганыя!!!
Ну-тка! Ну-тка! Міхалыч падсунуў лыч да самага твару Локісава, быццам чакаючы ўбачыць, як з ягонага рота вылеціць чарговае злачынства. Опанькі! раптам
яшчэ больш узрадаваўся Міхалыч. Па дупе хлопанькі! Сямёныч, дык ён жа п’яны! Упраўленне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення! А гэта ўжо пазбаўленне! Пішы, Сямёныч, пішы!
He ў сілах болып стрымліваць сябе, Локісаў ударыў касалапыча абцасам па каленцы, перакруціўся, абедзвюма рукамі ўхапіў рагаціну, адштурхнуў, пхнуў яшчэ раз што ёсць моцы Сямёна і пабег па дарозе.
Ах ты, падла! А вось гэта ўжо сур’ёзна! даляцела яму ўслед. Пабег і супраціўленне пры іспалненні! Сямён, давай, давай за ім! Чаго разваліўся!
Ды ну нах... Лепш на “газоне”!
Локісаў бег па дарозе наперад, як той заяц ляціць у святле фар, у разгубленасці не цямячы, што можна збочыць і кінуцца ў выратавальны лес. Ззаду, гучна мацюкаючыся, Сямён з дапамогай чарцей мучыў паўжывы акумулятар “казла”, ды грузна тупаў, відочна губляючы сілы, Міхалыч. Локісаў прабег яшчэ трохі, як раптам з лесу, быццам даўно пільнуючы яго, з засады выскачылі мужыкі з такімі ж рагацінамі, як у Сямёна. Цяпер ён сцяміў, чаму касалапычы сёння так асмялелі. Яны былі тут не адны, а з вялікай групай падтрымкі. Насамрэч два мянты на мядзведзя ці не задужа адвагі? А з гэтым натоўпам, што ляцеў насустрач, усё станавілася на свае месцы. Цяпер яны мелі вялікую перавагу. Праляцеўшы яшчэ па інерцыі некалькі метраў, Локісаў спыніўся. Бегчы далей не было сэнсу.
Ах ты, сука! наваліўся ззаду Міхалыч. Ну, гніда, за ўсё адкажаш!
Локісаў не супраціўляўся. Падаспеўшы следам, Сямён кінуўся круціць яму рукі. Пстрыкнулі на руках за спінай бранзалеты, нехта сілай прыпячатаў яго твар да гравійкі.
Hori, ногі таксама давай! Калі разлютуецца, адны кайданкі не ўратуюць!
Хтосьці пачаў зводзіць яму ногі, і Локісаў адчуў, як і на іх ляснулі бранзалеты.
А цяпер ластаўку! прасіпеў задыханы Міхалыч так, быццам абвясціў: наступны танец мазурка!
Тут жа нехта злучыў рукі з нагамі, пстрыкнулі яшчэ адны кайданкі, і, выцягнуўшыся паўколам, Локісаў застыў у вельмі нязручнай позе, так што нават не меў магчымасці паварушыцца. Ад любога руху бранзалеты ўсё тужэй сцягвалі костачкі і запясці.
Ну вось! Іншая справа! Цяпер дакладна не рыпнецца! пераможна прахрыпеў Міхалыч. Ну што? Ці зручна вам, вашамосць? А цяпер запрашаем у Замак! To бок пад замок! Ха-ха-ха!
Здавалася, ён так быў задаволены зробленай працай, што зноў быў гатовы вярнуцца да ветлівых адносін:
А цяпер паедземце ў клетку! He мядзведжую, праўда, але таксама надзейную. Эй, хлопцы, у машыну яго!
Некалькі моцных мужыцкіх клюшняў падхапілі Локісава і панеслі да “газіка”. Цяпер ён дакладна адчуваў сябе зверам, якому спуталі лапы і, падвесіўшы на дрыне, цягнулі да вогнішча, каб спусціць шкуру, вытрыбушыць ды засмажыць.
Ну-тка, ну-тка, прытармазіце! зноў пачуўся голас Міхалыча. Дайце я яму ўмажу наўздагон! Вось табе за суку! А гэта за непадчыненне!
Локісаў адчуў некалькі нямоцных, але балючых удараў па рэбрах. Міхалыч біў ды прыгаворваў:
А гэта вам, барын, за эксплуатацыю мясцовага сялянства! А гэта за Зіну! А гэта за Альбярціну! А гэта за Бандэру! А гэта за Майдан!
Неўзабаве рукі панеслі яго далей, ляснулі дзверцы, і Локісаў цяпер ляжаў на бруднай падлозе міліцэйскай машыны, якая смярдзела дзівосным букетам з пахаў старой гумы, бензіну, мачы ды заржавелага жалеза. Зноў грукнулі дзверцы, і ў змроку застаўся толькі чэзлы пучок святла, што прабіваўся аднекуль зверху праз каламутнае закратаванае акенца.
Слыш, мужык! Гэта ты гаспадар Замка? Мяне як барбосы ў акварыум валаклі, строга-настрага наказалі: “Цыц там, будзеш чаліцца з сапраўдным Локісам. Так што глядзі, не бузі, матам не крый, сядзі ціха. A то ўмомант пачыкае!”
Локісаў расплюшчыў вочы і ўбачыў побач з сабой мужычка-дахадзягу, якога жыццё за пяцьдзясят з лішнім гадоў стаптала да росту, шмат ніжэйшага за сярэдні. Зрэшты, выгляд яго мог быць падманлівы. Мяркуючы па спітым твары, Бахус катаваў яго не на жарт, а таму
і састарыцца ён мог заўчасна. Але ён дакладна быў не з бамжоў. Локісаў не адчуваў таго характэрнага паху, які звычайна зыходзіць ад людзей, што начуюць на вуліцы.
А я думаў, ты не такі! Я вашага брата па-іншаму рысаваў. Амбалам павінен быць, і бровы калматыя, як у Ільіча, мужык склаў пальцамі дзве фігі і прыставіў да вачэй, вось такія! Ну, як у Лёнькі Брэжнева. Памятаеш такога? Ці малы яшчэ быў? 3 Лёнькі б Локіс выйшаў. Дарагая Індзіра Гандзі! Во жытуха была! He жыццё, а пацеха! Ці вось гэты, працягваў мужык, як яго? Акцёр, па яшчыку паказвалі, ну, што ў Расіі льготную хату без чаргі палучыў, як жа яго... Дзіпардзье. Вось гэты таксама на мядзведзя падобны. Асабліва як вушанку нацягне. А ты не! ён прысунуўся бліжэй, быццам жадаючы пераканацца. He, не падобны! Ці вось гэты яшчэ...
Зморшчаны прыпухлы твар працягваў нешта казаць, але Локісаў яго ўжо не слухаў. Ён спрабаваў зразумець, як такое магло здарыцца. He, турэмная камера не была для яго нечым новым. Па маладосці яму даводзілася начаваць у ізалятары. Аднак тады хоць было ясна, за што. Пару разоў ён нарываўся на хапун падчас апазіцыйных акцый. Бывалі залёты і па хуліганцы, але гэта ўжо ў зусім юнацкія гады. Бралі яго за даўгі хайр і “вызываюшчы ўнешні від”. Некалькі разоў трапляў ён па п’янцы, за распіццё ў недазволеных месцах. Пару выпадкаў было за бойку, адзін за крадзеж, якога ён не здзяйсняў. Бралі яго і за супраціў. Аднойчы ён адарваў міліцыянту пагон. Білі балюча, але адпусцілі. А неяк ён засадзіў мянту ботам пад зад. Як цяпер, Локісаў памятаў гэты агідны слезацечны газ, які раз’ядае
скуру на твары. Слёзы, соплі, удушша і ўсё ў адным невялікім флаконе. Аднак цяпер гэта было зусім іншае...
Эй, ты што, не чуеш? Ну дык што ты думаеш пра Кіркорава?
У сэнсе? Локісаў адарваўся ад сваіх думак і ўбачыў, што мужык ва ўпор вытарашчыўся на яго, чакаючы адказу.
Ну гэта, мядзведзь ён ці не мядзведзь?
А ты сам як мяркуеш? неахвотна адазваўся Локісаў.
Я думаю, не алень! А вось баба ягоная Пугачыха гэтая так! Ха-ха, пацеха! Міліён, міліён алых роз! Ён таму ад яе лыжы і навастрыў. Яна, мабыць, як дасць па рагах лапай мядзведжай! Вось і ў мяне такая ж. Як што тут жа ў дыню! Я ёй: за што? А яна: сам знаеш! I зноў у дыню! Але, бывае, яшчэ разок стукне і ўсё. А сёння, чуеш, мянтоў выклікаць. Таму як дыспут у нас выйшаў паліцічаскі. Так што я цяпер таксама паліцічаскі. Вязень сумлення! Дарэчы, мяне Сяргеем зваць. Можна па-простаму Серы. А цябе і так знаю. Усе ўжо гавораць. А мянты, як сюды везлі, кажуць: “Ты ж галоўнае за мятлой сякі, матам не лайся. Граф надта ўжо мацюкоў не любіць, адразу звярэе”. А ты, я гляджу, нічога, спакойны, як “акадэмік”, адразу бачна аўтарытэт. А я думаў, калі...
Локісаў сядзеў у камеры ўжо некалькі гадзін. Мяркуючы па цемры за акном, на вуліцы была глыбокая ноч. Кайданкі, праўда, знялі праз паўгадзіны, як яго сюды прывезлі, інакш ні ног, ні рук ён бы ўжо не чуў. I так на запясцях засталіся вялікія сінякі, а яшчэ трохі нылі рэбры. Аднак больш за ўсё Локісаў пакутаваў ад невядомасці. Трэба тэрмінова нешта рабіць, камусьці званіць, але
як? I тэлефон забралі. Яшчэ страшна хацелася паліць. А цыгарэты засталіся ў машыне.
Чуеш, мужык, можа, у цябе цыгарка ёсць? перапыніў ён Серага на паўслове.
А як жа, маем, той палез у кішэню і выцягнуў адтуль скамечаны пачак “Фэста”.
А цябе за што сюды? спытаў Локісаў, зацягнуўшыся.
Ну вось табе на! Я ж ужо гадзіну пра гэта разганяю! пакрыўджана прамовіў Серы. Ты што, не чуеш? Цёркі ў нас выйшлі за Украіну. Прыйшоў да мяне Лёнька, сусед. Ну, кірнулі. Сядзім, трындзім. Ён мне: “Пуцін пуйло!” А я яму: “А ты Бандэра!” Далей болей. Я яму кажу: “Пазыр у тэлевізар, паглядзі, як твае дзіця распялі!” А ён мне: “Вата, засунь свой тэлевізар у дупу!” Я яму: “Зараз я табе, шлемазел, тэлевізар у дупу засуну”, і хрась яго па мордзе! А ён мяне хрась у адказ! Тут баба мая падляцела, і не каб свайму мужыку дапамагчы, а яна мяне, лярва, таксама па мордзе. Тут мне зусім крыўдна стала. Думаю: ах, ты, падла, ты ж мая жонка і таксама бандэра! Схапіў я чарку і ў яе! А потым патэльню са шкваркамі і туды ж. Тут яны кіпеш паднялі і давай рукі круціць і мянтоў выклікаць! Ну, дарагая Індзіра Гандзі, міліён, міліён алых роз, выйду я табе Данбас арганізую!
А выйдзеш калі?
Дык зранку і выпусцяць, упэўнена адрэзаў Серы. Што ім тут мяне трымаць? Я ж не Бандэра якая! Дарэчы, а ты за каго?
Пачакай, мужык, пачакай, мільганула ў галаве Локісава думка. Я дам табе нумар, зможаш на волі
пазваніць? Скажаш... ён задумаўся, як растлумачыць усю бязглуздзіцу, якая з ім здарылася. Добра, скажаш проста: трапіў у бяду, а патэлефануеш па нумары...
Локісаў задумаўся зноў. А і сапраўды, куды званіць? Прэса? He іх фармат. Ён не якая-небудзь публічная персона, цікавая журналістам. Хельсінскі камітэт? А што ён ім растлумачыць? Нібыта лаяўся матам і супраціўляўся мянтам? I дзе тут палітыка? Ды і дзе ўзяць зараз іх нумар? Быў бы які-небудзь патрон на самым версе. Дык няма, як і ніколі не было. Прыяцелі? Усе нумары былі запісаныя ў тэлефоне. Калі ён пару і памятаў, то людзей, якіх не бачыў ужо стагоддзе, яшчэ з тых часоў, калі не існавала мабільных, а нумары запаміналіся, таму што даводзілася іх набіраць уручную. Патэлефанаваць былой жонцы? Аднак гэта яе толькі насмешыць і ўзрадуе. Скажа: ну, нарэшце ты трапіў туды, куды даўно заслугоўваў! Адзіныя, хто б дакладна дапамог, маці, брат і бацька. Але іх Локісаў ужо даўно пахаваў, таксама не засталося ў яго ні дзядзькоў, ні шваграў, ні дзевераў, ні цётак. Ды нават калі б і знайшоўся які-небудзь выратавальны нумар, хіба гэты ўскалмачаны, п’яны, смешны чалавек, што сядзіць побач, здольны яго запомніць?
Дык што, дарагая Індзіра Гандзі, каму пазваніць? не вытрымаў Серы.
Пазваніць? Богу! Ведаеш, нумар такі сямізначны, і запомніць проста: нуль-нуль-нуль нуль-нуль нуль-нуль. Добра, мужык, жартую! выцягнуўся Локісаў на нарах. Нікуды не трэба званіць! Адбой! Давай спаць!
Ай-яяй-яяй! Ну што ж гэта вы, вашамосць? Нешта выглядаеце вы не вельмі. Можа, канапа ў цугундары была цвердаватая? А можа, нам каўкі папіць? Зараз распараджуся! Лапіцкі падняўся з крэсла і выглянуў у калідор. Міхалыч! А зрабі нам кавы, ды памацней!
Локісаў сядзеў у тым самым панурым кабінеце, на тым самым казённым крэсле ля закратаванага акна, што і два дні таму. Перад ім усё той жа прыпылены “павятовы” следчы даставаў з партфеля ды раскладаў на фользе чабурэкі, кілбаску, салёныя агуркі. Дзесьці за сцяной мітусіўся з кіпнем заўчорашні Міхалыч. Але нешта было іншым. Мабыць, ён сам і настрой Лапіцкага. Той нібы свяціўся ды радаваўся сустрэчы, быццам перад ім даўні прыяцель, якога ён не бачыўужо сто гадоў. У чабурэкі, што ляжалі цяпер на стале, Лапіцкі, напэўна, уласнаручна прыдзірліва тыцкаў пальцам, выбіраючы іх у найлепшай у раёне кулінарыі, дзе заўсёды “найсвяжэйшае мяско”. Здавалася, папрасі зараз “каньячку” следчы тут жа выцягне з сейфа і паставіць перад Локісавым бутэльку “Арагві”.
Што ж вы, ваша міласць, заслона і па першым акце яшчэ не апусцілася, а вы мелі ласку так неабачліва нас пакінуць? А я ж папярэджваў, можна сказаць, умаляў. He варта было гэтак рабіць, дачакаліся хаця б антракту. He, нашы служкі правінцыйнай Мельпамены канечне, кастаправы яшчэ тыя. Але іх жа і зразумець можна. Яны ж людзі. Яны вас, граф, баяцца. А таму рагаціны і прыхапілі. Калі што, крый Божа. Хаця, калі ўчора мне дэпешу
локіслў
прыслалі, я тут жа распарадзіўся кандалы зняць. Вы частуйцеся, частуйцеся! Адкушайце, не саромейцеся. Мабыць, макавай расінкі не мелі з учарашняй раніцы. Калі хочаце паліць, калі ласка, паліце, Лапіцкі падсунуў попельнічку і паклаў побач пачак цыгарэт.
Нічога не адказаўшы, Локісаў ухапіў чабурэк і пачаў моўчкі есці. Ён усё ніяк не мог зразумець: Лапіцкі сапраўды ідыёт або настолькі ўвайшоў у ролю, што ўжо не заўважае, наколькі ён смешны. Сёння яго гаворка была не проста старамодная, а саладжава тэатральная, па-старарэжымнаму пафасная і быццам адмыслова прапісаная для нейкага зборнага бясполага героя з раманаў Фёдара шаноўнага Міхалыча ўсімі любімага Дастаеўскага.
Праўда, і вы, я мушу сказаць, Лапіцкі дэманстратыўна здзьмуў пыл з папер і пачаў іх гартаць. Ай-яй-яй! Ну не! Які канфуз! спыняўся ён на асобных радках. Ну так! Дапусцім! Немагчыма! Вой-вой-вой! Маветон! Дааа, завяршыў ён працяжна. Ну, ваша міласць, і наламалі вы дроў! Гэта ж які букет злачынстваў! Навошта вы, граф, чалавек высакародны і інтэлігентны, гучна дазволілі сабе ўжыць словы з адценнем паніжанай сацыяльнай адказнасці, ды яшчэ ў публічным месцы?
Гэта ў лесе-та? перапытаў Локісаў, прагна дажоўваючы чабурэк.
Ды хоць бы і ў лесе. Там жа была грамадскасць.
— Гэтыя панурыя мужыкі з дрынамі?
Вось, заўважаю голас крыві, задаволеным тонам прамовіў Лапіцкі. У вас прачынаецца элітарызм. Але яны ж найперш сяляне, прытым вашыя калісьці сяляне.
Вы павінны быць для іх узорам высокай культуры. А чаму ж вы, граф, іх вучыце? Мацюкацца і брыдкасловіць? Добра. Ідзем далей. Ну навошта вы, шаноўны, пагражалі расправай супрацоўнікам міліцыі? Міхалычу тры гады да пенсіі засталося, а вы яго разжалаваць хочаце. Куды ж ён пойдзе, калі вы яго са службы паперці ізволіце? Ён жа ні араць, ні сеяць, ні цвік забіць не ўмее.
Можа, гардэробшчыкам у тэатр?
Ды і туды не возьмуць! А вы яго без пенсіі пакінуць жадаеце. Уяўляеце, якая ў чалавека крыўда? А вы яшчэ і гандонам цыраваным яго назвалі.
Вось толькі прыхарошваць не трэба, Локісаў смачна сербануў з кубка. Ніякага цыраванага гандона не было.
Дык вось жа паказанні грамадскасці, Лапіцкі працягнуў нейкую паперу. 3 гэтым не паспрачаешся. Ну а гэта ўжо зусім абуральна! узяў ён наступны аркуш. П’яная язда за стырном! А гэта навошта? Канечне, я разумею, эх, тройка-піца! Развярніся, душа!
Тут Локісаву сапраўды запярэчыць не было чаго. Сёння ён вельмі шкадаваў аб гэтых няшчасных выпітых чарках.
Можа, вы і выпілі ўсяго нічога, нейкія тры чаркі, працягваў Лапіцкі. Але тут закон суровы, і я яго абсалютна падтрымліваю. Ямшчык, не гані! Пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на кіраванне транспартным сродкам тэрмінам на два гады.
Пачакайце, пачакайце! Чаму гэта пазбаўленне правоў на два гады? раптам спахапіўся Локісаў. Дык медыцынскага агляду ж не было!
Вядома, не было, абыякава адазваўся Лапіцкі. Вы ж ад яго ў грубай форме адмовіліся. Вось зноў жа на гэты конт паказанні грамадскасці, і ён працягнуў яшчэ адну паперку.
Так, зразумела! Што там яшчэ лясная грамадскасць на мяне паказала? запытаўся з дакорам Локісаў.
I вось гэта, васпане, самае галоўнае! Супраціў супрацоўнікам міліцыі! Вы іх збілі! Лапіцкі глянуў у паперы. Дарэчы, тут пішуць жорстка. А гэта ўжо сур’ёзна. Нават не ведаю, што тут сказаць і як павярнуць гэту справу! Тут ужо не на адміністрацыйны, а на крымінальны кодэкс цягне.
Ай-яй-яй-яй! Бедныя супрацоўнікі Мельпамены! саркастычна ўхмыльнуўся Локісаў. Ну і што ж вы цяпер са мной збіраецеся рабіць?
Дарэмна вы ўхмыляецеся! Аднак ёсць для вас і адна добрая навіна. На шчасце, мы не ў Амерыцы. I пакаранне ў нас не па сукупнасці злачынстваў, а па прынцыпе паглынання менш цяжкага большым. Так што лічыце, што вашыя мацюкі і пагрозы ўжо паглынуліся. А калі вы нарэшце прызнаецеся ў забойстве грамадзянкі Турміловіч, тое, што вы там у бойцы адтапталі міліцыянту нагу, ужо не будзе мець ніякага значэння. Ды і тэрмін пазбаўлення вадзіцельскіх правоў да таго часу, як выйдзеце на волю, ужо даўно скончыцца. Бачыце, як усё ўдала складваецца?
Локісаў памаўчаў, гледзячы Лапіцкаму проста ў вочы, глынуў з кубка, смачна сплюнуў назад кававую гушчу, што трапіла на язык, і прамовіў:
Лапіцкі, няўжо вы сапраўды збіраецеся пераканаць увесь свет, што я Локіс? Выбачайце, ён на імгненне запнуўся, але ўсе вашы пярэваратні і вампіры існуюць толькі ў кнігах, якія вы так любоўна збіраеце.
Локісаў раптам злавіў сябе на тым, што ў апошняй думцы ён ужо не быў так упэўнены, як два дні таму. Следчы гэта адразу прымеціў і, павольна запаліўшы цыгарэту, працягнуў:
Дарагі вы мой! А вы не заўважылі, што свет змяніўся? Вось вы лічыце мяне старамодным, а насамрэч састарэлі вы! Гэта вы засталіся ў дзевятнаццатым стагоддзі са сваім матэрыялізмам, гуманізмам, аб’ектыўнай рэальнасцю, верай у навуковы прагрэс і гэтак далей. Як гэта ні парадаксальна гучыць, але матэрыялізму больш няма! Мы катэгарычна прыйшлі да высновы, што свет вакол нас не тое, чым ён насамрэч ёсць, а тое, што мы пра яго мыслім. Ён усяго толькі наша ўяўленне. Якім я свет уяўлю, такім ён і будзе. Вось памыслю, што я Вялікі Інквізітар так яно і будзе.
Паслухайце, перабіў яго Локісаў. Ды ўяўляйце сябе кім заўгодна, хоць Мао Цзэдунам! Я асабіста ўяўляю вас іншым персанажам з Дастаеўскага. Але я ж не спрабую вас пераконваць у тым, што вы ідыёт! А наконт “увесь свет існуе толькі ў маёй галаве” прынцып не новы. Я асабіста ведаў двух Фрэдзі Мерк’юры, трох Сталінаў, Арыстоцеля і нават аднаго Бісмарка. А пра Элвісаў я ўвогуле маўчу.
Я таксама быў знаёмы з тузінам вялікіх. Аднак возьмем вялікі чалавечы мурашнік, які калектыўна ўявіў сябе Сталіным. Куды вы яго? У псіхушку? Ці цэлы народ, які
ўявіў, што ён жыве ў грамадстве Усеагульнага Шчасця. Ці забыліся, у якой краіне вы нарадзіліся? Ррр раве рухавік! СССР! Сонца, Справядлівасць, Сацыялізм, рррр рыкае і круціцца прапелер! Калектыўнае ўяўленне масаў вось што ёсць аб’ектыўная рэальнасць, на якой цяпер будуецца ўлада! Калектыўны Сталін! Ну, не ўласнымі ж зубамі ён такую процьму народу пажэр. А вось вам больш цікавы выпадак. Вазьміце Паўночную Карэю. Калектыўны Кім Чэн Ын. Там жа таксама правіць людажэр, то бок самы што ні на ёсць сапраўдны канібал! Жывуць яны бедна, убога, а ён яшчэ раз-пораз сваю пухнаценькую ручонку ў гэты чалавечы мурашнік працягвае, схопіць жменьку і ў рот. I жарэ іх, жарэ, жарэ! А гэта ж яны стварылі яго сваім калектыўным уяўленнем. I кожны з іх маленькі Кім Чэн Ын. Аднак толькі паспрабуйце сказаць ім, што яны няшчасныя. Яны ж вас тут жа з усёй шчырасцю і заўзятасцю распнуць!
Лапіцкі замоўк, грэбліва паморшчыўся, быццам уявіўшы сабе гэтую сцэну, затым устаў, падышоў да сейфа і сапраўды дастаў з яго бутэльку Каньяку, праўда, не “Арагві”, а “Версаля”.
Локісаў ухвальна прамаўчаў. Чалавечых правоў яго ўжо пазбавілі, так што можна было выпіць і з раніцы. Аднак, калі Лапіцкі паставіў дзве шклянкі, усё ж спытаў:
Калектыўны Гітлер, калектыўны Мао гэта ўсё зразумела, а як жа прынцып — за стырном ні-ні? Ці закон ужо не строгі?
Мне можна. Ды і хто тут мяне спыніць? Я сам тут закон. Дык вось, працягваў Лапіцкі з пачуццём відочнага
задавальнення, што нарэшце ў гэтым дзікім краі знайшоў прыстойнага суразмоўцу. Вядома, вы можаце запярэчыць, што ўяўленне масаў тэзіс таксама не новы, прынамсі, у дваццатым стагоддзі вядомы. Але што істотна змянілася? А я вам, васпане, адкажу! Змяніўся спосаб ім кіраваць! Ніколі яшчэ не існавала настолькі вытанчаных, гэтакіх простых і дасканалых механізмаў. Цяпер дакладна няважна, якім свет ёсць насамрэч. Забудзьцеся: ніякай праўды, хлусні, дабра, зла болып няма! Цяпер любая хлусня ва ўяўленні масаў можа стаць праўдай! Ды што хлусня! Любая лухта, бяссэнсіца, татальны ідыятызм! Скажам, Хрыста ўкрыжавалі праклятыя бандэры. Скажаце, абсурд? А я вам кажу не! Магчыма!
3 Хрыстом не ведаю, а пра ўкрыжаванае бандэраўцамі немаўля нешта я ўжо чуў, вымушаны быў прызнаць Локісаў.
Вось! радасна падхапіў Лапіцкі. -1 не важна, было гэта ці не напраўду! Галоўнае, што паверылі! I чым больш бязглуздая карцінка, тым з большай радасцю ў яе павераць! Бо ім жа сумна ў сваім шэрым убогім бязбожным жыцці. А тут уключаеш чарадзейную скрыню, а там такія цуды прадстаўляюць!
I што, можа, і цудадзейная машынка па кіраванні сусветам у вас маецца? з іроніяй пацікавіўся Локісаў, пацягнуўшы руку за чарговым чабурэкам. Спадзяюся, конскіх сілаў у ёй хопіць?
Дарэмна іранізуеце. Конскімі сіламі, шаноўны Граф, ужо даўно ніхто не мерае. У мяне тры тысячы душ роўна столькі, колькі жыве ў пасёлку.
Добра. Разлівайце, калі ўжо вы тут гаспадар, і тры тысячы душ за вамі, Локісаў кіўнуў на бутэльку. Хада вашай думкі зразумелая. Аднак зараз мяне цікавіць іншае. Пазаўчора вы мне зманілі, сказалі, што падобных выпадкаў тут не бывала з дзевяцьсот пятага года. Але ж яны бывалі, і не раз!
О! Я бачу, вы тут ужо абжываецеся. I часу дарма не губляеце. Пра што ж вы яшчэ паспелі даведацца? Лапіцкі наліў па траціне шклянкі.
Яшчэ я даведаўся, Локісаў крыху памарудзіў, як бы перасільваючы сябе, што пярэварацень тут ніколі не пераводзіўся.
А! Вось! радасна ўсклікнуў Лапіцкі, ляснуўшы па стале далонню так, што гранёныя шклянкі падскочылі, ледзь не распляскаўшы Каньяк на паперы. Што ж вы запнуліся? Давайце, давайце, пераконвайце мяне, што Локіса не існуе! I дзе ж ваш матэрыялізм? Значыць, усё ж такі ёсць? Яшчэ трохі — і вы не толькі ў гэта паверыце!
Добра, уявім сабе, чыста гіпатэтычна, што пярэварацень, і нават не адзін, тут маецца, працягваў Локісаў. Таксама дапусцім, перыядычна ён ці яны кагосьці зжыраюць. Дык вось і шукайце іх! Рабіце аблавы, расстаўляйце пасткі, мабілізуйце лясную грамадскасць, развешвайце на платах прыкметы, звяртайцеся да насельніцтва праз раённую газету, стварайце агентурную сетку або завярбуйце аднаго з іх. Урэшце дазнайцеся, хто завінаваціўся Зінцы з гастранома. Высветліце, каму адключыў ваду ці нахаміў брыгадзір з ЖЭСа. Знайдзіце агульныя прыкметы для ўсіх ахвяр. Павінен жа быць
нейкі прынцып. Хто ім асабліва смачны? Можа, яны жаруць толькі самых кепскіх? Тупых? Прагных? Дурняў? Самых тоўстых? Можа, зладзеяў? Ці праведнікаў? Локісаў усё больш і больш распальваўся. А можа, яны любяць толькі былых камуністаў? Ці старшыняў калгасаў? Або людзей у акулярах? Або дачнікаў? Шукайце! Капайце! Рабіце што-небудзь! Толькі мне адно незразумела: пры чым тут я?
Таму што менавіта такі, як вы, мне і патрэбны! як ні ў чым не бывала, стрымана адказаў Лапіцкі. Што мне за шчасце злавіць нейкага мясцовага Локіса? Якога-небудзь трактарыста Казіка, які пражывае з жонкай і трыма дзецьмі ў двухпавярховай хрушчоўцы на вуліцы Камсамольскай. He тая фактура! Чым я парадую ўяўленне масаў? Сем’янін, станоўча характарызуецца калегамі па працы, п’е па пятніцах і суботах, па нядзелях ходзіць у касцёл, цешча жыве ў вёсцы Вяйшноры, трымае курэй і карову. Слабавата! Тут кожны пра сябе такое можа сказаць. Ды і не павераць, што ён Локіс, хоць бы трактарыст Казік быў тройчы людажэрам. Паспрабуй пераканаць наш народ. А вы ідэальны кандыдат! Арыстакрат, інтэлігент, мастак, акуляры на носе. Ужо толькі за гэта вас павінны не любіць. А яшчэ прамы нашчадак графскага роду, які тут усе баяліся і ненавідзелі. Ды і па астатніх параметрах вы падыходзіце.
Што вы маеце на ўвазе?
Ну як жа, ваша міласць, я гэтыя дні таксама часу дарма не губляў! Лапіцкі адсунуў шклянку, адкрыў шуфляду і паклаў на стол пачак раздруковак. — Я дэталёва
праштудзіяваў вашае дасье, вось асобныя выпіскі са справы. Вы, вашамосць, як выяўляецца, чалавек вельмі нядобранадзейны, перагарнуўшы некалькі аркушаў, ён працягнуў. Аказваецца, вы бээнэфавец, граф! Для нашых людзей гэта нават горш, чым Локіс.
Ну і што з таго? Так, я быў сябрам партыі БНФ некалькі гадоў. Цяпер ужо не.
Значыць, не любіце ўладу?
Якое гэта мае дачыненне да справы? раздражнёна перапытаў Локісаў.
Да справы ніякага. А вось для людзей важна. Ну добра, чытаем далей, Лапіцкі перагарнуў яшчэ старонку. Неаднаразова затрымліваліся пасля несанкцыянаваных мітынгаў і дэманстрацый. Таксама меліся прыводы ў міліцыю і за распіццё ў падваротнях. А вось гэта! Ай-яй-яй! Аказваецца, ваша міласць рэцыдывіст-мацяршчыннік! Некалькі разоў вас штрафавалі за нецэнзурную лаянку ў публічных месцах, следчы памасліў палец аб чабурэк і ўзяў наступны аркуш паперы. Ну а вось гэта проста жах! Тут некаторыя цытаты з вашых выказванняў. Я нават не наважуся іх вымавіць уголас.
Глянуць можна?
He! адрэзаў Лапіцкі. Гэта можа паказаць на людзей, пры якіх вы гэта прамаўлялі. Карацей кажучы, вашамосць, падсумаваў ён, цяпер вы разумееце, хто лепш за ўсіх падыходзіць на ролю пярэваратня? Трактарыст Казік з трыма дзецьмі або шляхцюк-бээнэфавец з сумнеўным дасье. Варта мне толькі намякнуць, што вы Локіс, а ўжо астатняе яны і самі дамалююць.
У кабінеце запанавала маўчанне. Следчы, цалкам задаволены сабой, уважліва, не адводзячы вачэй, глядзеў на Локісава.
Ведаеце, таварыш Лапіцкі, нарэшце вымавіў той, разлівайце па трэцяй, бо пасля таго, што я скажу, чацвёртую вы ўжо не нальяце.
Следчы паклаў паперы ў шуфляду, напоўніў шклянкі і з цікаўнасцю падрыхтаваўся слухаць.
Я намалюю карціну падзей, як я яе бачу ў вашым раёне, пачаў Локісаў здалёк. Відавочна, што на даручанай вам тэрыторыі вось ужо шмат гадоў арудуе банда. А можа, гэта і не банда, а адзін ці некалькі так званых “пярэваратняў”, але яны адзін аднаго не ведаюць. А можа, наадварот, цэлае падполле, або ЗэГэ злачынная групоўка “Локіс”. Аднак важна не гэта. Значэнне мае тое, што вы, Лапіцкі, бяздарна завалілі сваю працу! He толькі ніводнага не злавілі, а нават на след банды не выйшлі. He, я вас, вядома, разумею. Лавіць пярэваратня ў гэтых мясцінах няпроста. Бо пярэварацень пры дзённым святле звычайны трактарыст Казік з трыма дзецьмі і цешчай, ідзі дакажы, што ён Локіс. He, вы, вядома ж, стараецеся, літаратуру чытаеце. Дарэчы, ваша шыкоўная падборка пра ваўкалакаў лайно! А вось тое, што вывучаеце Дастаеўскага, ухваляю! Фёдара Міхайлавіча трэба чытаць, каб зразумець псіхалогію пярэваратня. Але і гэта няважна! Проста ўся ваша метадалогія адпачатку хібная. Замест таго, каб пачаць з простага пытання: “Хто забіў Лору Палмэр?” а ў нашым выпадку грамадзянку Турміловіч, вы пачынаеце ствараць нейкія хімеры пра калектыўнае ўяўленне масаў. Ну, за ўяўленне!
Локісаў залпам выпіў, паморшчыўся, закусіў чабурэкам і з яшчэ болыпым запалам працягнуў:
Таму ў вас нічога і не атрымліваецца! I гэта вас ужо не першы год раз’юшвае! Столькі намаганняў, а выніку няма! Ужо і наверсе, мабыць, няўхвальна пазіраюць, пагаворваюць: “Што ж гэта Лапіцкі столькі гадоў банду злавіць не можа! Слабак! He, не Жаглоў! Ці не зняць нам яго з пасады гаспадара акругі ды ці не адправіць загадваць свінафермай?” А тут раптам прыходзіць удача. Прыязджае ў пасёлак нехта Локісаў, ды яшчэ такое супадзенне (дарэчы, ці насамрэч супадзенне?) загрызаюць грамадзянку Турміловіч. “Ба! кажаце вы. Вось яна элегантная перамога!” Бо па ўсіх параметрах падыходзіць, застаецца толькі справу скляпаць. Але ў адным вы, Лапіцкі, пралічыліся! З’есці я вам сябе не дам, Кім Чын Мент вы наш мясцовага разліву! А цяпер адвядзіце мяне ў цугундар! Я лічу, на сёння наша гутарка скончана.
Брава, брава! Выдатная прамова! млява папляскаў у ладкі Лапіцкі. Аднак вы маеце рацыю! Піць сёння, бадай, больш не будзем!
Ён узяў са стала недапітую бутэльку “Версаля” і замкнуў яе ў сейфе. Потым падышоў да дзвярэй і крыкнуў:
Міхалыч! Прынясі затрыманаму асабістыя рэчы, тэлефон і што там яшчэ ў яго было.
Як! Вы мяне адпускаеце? здзіўлена паглядзеў Локісаў на следчага.
Машына стаіць каля гатэля, але ездзіць не раю, правы застануцца ў нас. Зрэшты, ваша справа, тут палова людзей без правоў ездзіць. Аднак за межы пасёлка ні-ні! Следства
не скончана. Я думаю, гэта вы зразумелі. А што гэта вы так на мяне здзіўлена гледзіцё? Трымаць вас у камеры ніякага сэнсу. На свабодзе вы будзеце больш карысны.
А што ўсе вашы пратаколы?
He знікнуць! Калі будзе патрэба, выкарыстаем. Толькі не яны мяне зараз цікавяць. Калі вы Локіс, трэба даць вам магчымасць сябе праявіць.
Лапіцкі, але папярэджваю, я буду змагацца!
Вось! Менавіта тое, што мне трэба! Вы на правільным шляху. Ведаеце, калі Локіс сябе праяўляе? Калі звярэе. Менавіта гэтага я ад вас і чакаю! Ну а так у любы час! Званіце, ваша міласць, заходзьце! Па любым пытанні звяртайцеся. Дапаможам!
Локісаў, крыху памарудзіўшы, паклаў у кішэню прынесены Міхалычам тэлефон.
Лапіцкі! ён раптам абярнуўся ўжо на парозе кабінета. Слухайце, як жа я адразу не здагадаўся! А ўсё ж сыходзіцца! Таму і злавіць пярэваратня так доўга не можаце. А калі Локіс гэта і ёсць вы?
Машына, як і казаў Лапіцкі, сапраўды стаяла на плошчы каля гатэля. Локісаў дастаў пачак цыгарэт, які па-ранейшаму ляжаў на пярэднім сядзенні, і з асалодай зацягнуўся. Зараз неабходна было ўсё вельмі добра прадумаць, распрацаваць беспамылковы план уцёкаў. А ў тым, што бегчы трэба, ён ні секунды не сумняваўся. Ён нават быў
гатовы зрабіць гэта зараз жа, але тое, з якой лёгкасцю яму вярнулі ключы, выклікала падазрэнні. Тут таіўся нейкі падвох. Локісаў нават прыадчыніў капот, каб пераканацца, ці ўсё на месцы, але і акумулятар, і рухавік, і іншыя агрэгаты былі цэлыя. Прысеўшы за стырно, ён павярнуў ключ запальвання машына завялася, як звычайна.
Значыць, справа была ў нечым іншым. Аднак у любым выпадку бегчы проста зараз здавалася небяспечным. Днём яго “фальксваген” на плошчы праглядаўся з усіх бакоў. Локісаў спінай адчуваў, што і цяпер за ім назіраюць. Трэба было хаця б дачакацца ночы, а пакуль здзейсніць які-небудзь манеўр, што адцягне ўвагу, напрыклад, зноў засяліцца ў гасцініцу.
У вестыбюлі гатэля было гэтак жа пуста, як надоечы. За стойкай рэцэпцыі адна, гэтым разам без аховы, вадзіла носам Разалія. Аднак, пабачыўшы ў дзвярах Локісава, яна адразу страпянулася, быццам яе ўключылі ў разетку, разгублена паглядзела на госця, але тут жа пагасіла хвілінную слабасць, пераключыла рэгістр і з нацягнутай усмешкай спытала:
Што-небудзь, грамадзянін граф, забылі?
Локісаў зразумеў: тут, відавочна, яго не чакалі.
Так, ведаеце, спадабалася мне ў вас, Разалія Францаўна, адказаў ён з крыху вымучанай усмешкай. Вось вырашыў пажыць яшчэ пару дзён.
Ай-яй-яй! Што ж вы не папярэдзілі? вочы Разаліі забегалі. Яна дакладна ведала, дзе Локісаў правёў ноч, але не разлічвала, што яго адпусцяць. Трэба ж было хаця б пазваніць, забраніраваць месца!
Забраніраваць месца? А што, нечаканы наплыў турыстаў?
Вось менавіта! Наплыў, наплыў! узрадаваўшыся падказцы, тут жа падхапіла Разалія. Столькі да нас нават у сезон не прыязджала! Усе нумары пазаймалі! I нават люкс!
Oro! I нават люкс? з’едліва паўтарыў Локісаў. I дзе ж яны? ён дэманстратыўна акінуў поглядам пусты вестыбюль. Напэўна, пайшлі абедаць у бар праз дарогу?
He, не ў бар! Паляўнічыя яны! Цэлая група! На дзіка пайшлі. Вось з раніцы ўзялі стрэльбы і пайшлі! Сказалі, да вечара вернуцца.
Што, з дзіком?
Ну, гэта ўжо як пашанцуе! Кабан, ведаеце, цяпер таксама не дурань! Вунь гэтым летам прыйшоў і ўвесь мак у агародзе пажор. А я толькі і рада! Бо каб ён не зжор, дык ёсць тут у нас два здыхлякі-наркаманы. Кожнае лета, што ні зраблю, уначы прыйдуць і парвуць. Я ўжо і дрот нацягвала, і пастку на ваўка ставіла, усё роўна здыхлякі прыйдуць і парвуць. А апошні раз дык і сярод белага дня! Бярэмя маку схапіў і па вуліцы, як з гусаком, бяжыць! А сам танюсенькі, ножкі запалачкі, бяжыць, спатыкаецца, ледзь нясе! А я яму наўздагон граблямі. Добра не патрапіла, a то да смерці б забіла. Так што, чым здыхлякі, лепш няхай кабан ужо зжарэ! А таму выбачайце, грамадзянін граф, вольных месцаў няма!
Локісаў у задуменні пакруціў у руках рэгістрацыйны аркуш, перавярнуў яго, пачаў маляваць немудрагелістыя геаметрычныя фігуры. Трэба было нешта вырашаць. Калі
ўцёкаў сёння не адбудзецца, начаваць яму больш няма дзе.
Скажыце, Разалія Францаўна, напаўголаса прамовіў Локісаў, магу я вам даверыцца?
У якім сэнсе? спалохана прашаптала Разалія.
He ў гэтым, не турбуйцеся! Локісаў схіліўся бліжэй да яе твару і таксама перайшоў на шэпт. Проста ў гэтым пытанні нашы інтарэсы абсалютна супадаюць. Вы цяпер тут адзіны мой хаўруснік. Вы не хочаце, каб я жыў у вашай гасцініцы, я таксама. Толькі паабяцайце, што прадмет нашай размовы не стане вядомы нікому ні ў бібліятэцы, ні ў гастраноме, ні ў касцёле.
Што ж тут незразумелага? Прадмет нікому. А з Надзькай-бібліятэкаркай я і так не сябрую, бо толькі і ўмее, што нос задзіраць, а паглядзіце на яе гаспадарку, там і здыхлякам няма чым...
Добра, перапыніў Разалію Локісаў. Ці ёсць тут якая іншая дарога з пасёлка, акрамя гэтай шырокай гравійкі праз лес? Можа, якая маленькая, зусім непрыкметная?
Значыць, так, тут жа ўхапіла сутнасць прадмета Разалія. Мы з вамі, гаспадзін граф, на востраве. 3 двух бакоў тут мяжа, нашы мясціны клінам заходзяць у Літву. Дарога туды раней была, але цяпер усё, тупік. Так што, калі туды, то толькі пехатой. Але самі, без правадніка, не суньцеся, нават і не думайце!
- А што, ёсць праваднікі? здзівіўся Локісаў.
- Ну як вам сказаць, сумелася Разалія. Раней дакладна былі, шмат хто туды хадзіў, а сёння небяспечна
стала, самі ведаеце, Шэнген горш за дзікага звера на мяжы лютуе. Але вы папытайце ў людзей, можа, хто і правядзе. 3 трэцяга боку, працягвала яна, балота вялікае, тут без правадніка таксама ніяк нельга. Рызыкоўна! Ды і сэнсу няма. Бо калі і пройдзеце, то за ім яшчэ большае балота, а за тым зноў мяжа. А з чацвёртага боку шмат дробных багнаў і лес. I, акрамя гравійкі, праз яго нічога не ідзе, бо там і пракласці няма па чым. Так што праз лес толькі пехатой. Але аднаму і без стрэльбы не раю. Багны яшчэ можна абысці, а вось дзікага звяр’я там шмат. Асабліва ў апошнія гады ваўкі распладзіліся. Раней, як людзі тут жылі, меней іх было. А цяпер для ваўкоў раскоша. Туды ўжо і днём нават кагалам у грыбы не ходзім. Бо ўсяго метраў дваццаць ад дарогі адыдзеш адразу патыліцай адчуваеш: нехта на цябе з гушчару пазірае. Так што туды толькі са стрэльбай і дакладна не ўначы!
Тааак, зразумела, задуменна працягнуў Локісаў. Добра, Разалія Францаўна, сказаў ён пасля нядоўгага маўчання. Вы мяне пераканалі! Давядзецца заначаваць у вас.
Ды як жа так! здзіўлена падняла бровы Разалія. Месцаў жа няма!
А д’ябал яго ведае як! Прыйдзецца скарыстацца званком “другу”! раздражнёна адказаў ён і, пакорпаўшыся ў кішэнях, выцягнуў візітоўку Лапіцкага.
Абанент адказаў адразу, быццам даўно чакаў. Локісаў не паспеў яшчэ нічога сказаць, як у слухаўцы пачуўся іранічны голас:
Рады вас чуць, ваша міласць!
Перастаньце радавацца, суха асек яго Локісаў. Лепш вырашыце пытанне з начлегам! Раз ужо вы гэтую кашу заварылі, то паклапаціцеся і аб маім раскватараванні! He адбываць жа мне хатні арышт на вуліцы. Дамоўцеся з гасцініцай, бо тут нейкі ўсерэспубліканскі злёт паляўнічых намеціўся! Апроч таго, дадаў Локісаў, я хачу не абы-які нумар, а свой ранейшы, на другім паверсе, з відам на плошчу! і працягнуў слухаўку Разаліі.
Па тым, як змяняўся выраз яе твару падчас размовы, Локісаў зразумеў: пераконваць Лапіцкі ўмее. Паклаўшы слухаўку, Разалія моўчкі і холадна працягнула фармуляр.
Але павінна вас, грамадзянін граф, папярэдзіць, суха прамовіла яна, з сённяшняга дня ў нас выраслі тарыфы.
На колькі?
Зараз гэты нумар каштуе мільён! Разалія вытрымала паўзу і дадала: Старымі.
Локісаў здзіўлена падняў на яе вочы.
Ды вы што! За ноч кошты выраслі болып чым удвая? Гэта ж амаль сорак сем даляраў!
Ну, што ж тут зробіш! Мы хоць і дробны бізнес, але жывем у дэмакратычнай дзяржаве! А таму цэнаўтварэнне ў нас вольнае. I ў гэтым пытанні Лапіцкі нам не ўказ! Я ж вас сілай не прымушаю тут сяліцца. He падабаецца — ідзіце ў іншую гасцініцу. Бліжэйшая у райцэнтры. Павернеце зараз направа, потым па гравійцы праз лес да асфальту, затым налева, а там яшчэ трыццаць кіламетраў. Ды і наогул! Усё даражэе! Вы бачылі, колькі каштуе
каўбаса ў краме праз дарогу? Як што папрыстойней, то адразу сто восемдзесят тысяч!
Добра, давайце ключы!
Локісаў разумеў: варыянт самавывазу адмяняецца. Можна, вядома, паспрабаваць яшчэ раз нахабна ламануцца па гравійцы, але ён быў амаль упэўнены: там будуць чакаць. Заставаліся тры магчымасці. Расстарацца на ствол і пешшу праз воўчы лес. Знайсці правадніка і, забіўшы на зверствы Шэнгена, ірвануць за кардон. Або звярнуцца за паслугай да “сябра” Давіда Якаўлевіча.
Першыя два варыянты былі складаныя і непрадказальныя. Што знайсці ствол, што добрага спрактыкаванага кантрабасіста ў мястэчку, дзе ўсе і так шарахаюцца ад яго, здавалася задачамі з няпростых. Хаця Локісаў здагадваўся, з кім можна пагаварыць. Ён быў амаль упэўнены, што Васіль, яго былая давераная асоба, раз-пораз някепска граў на кантрабасе начныя накцюрны.
Аднак, нават калі ён і пагодзіцца, тут жа паўстане пытанне: а што далей? Іміграцыя ніяк не ўваходзіла ў яго найбліжэйшыя планы. Локісаў у прынцыпе ніколі не хацеў з’ехаць на той бок зямлі назаўжды. Калі ён задаваў сабе пытанне, чаму, то і сам не мог даць на яго ўцямнага адказу. У нейкім сэнсе ён таксама нарадзіўся мядзведзем. Можа, не такім бурым, як мясцовыя мянты, а хутчэй, гімалайскім — выкшталцоным, інтэлігентным,
з белай манішкай пад шыяй. Але, як і кожны мядзведзь, ён быў прывязаны да сваёй тэрыторыі і да свайго берлагу, якім бы няўтульным і непрыкаяным ён ні быў.
Ён ведаў: існуе тып людзей, якія, у адрозненне ад яго, сапраўды ўзніклі ад малпы. Такім усё роўна, дзе жыць, галоўнае абы паболей сонца. Гэткія персанажы лёгка ўступаюць у кантакты, заводзяць новыя сувязі і знаёмствы, усміхаюцца ўсім, размаўляюць на ўсіх мовах, ядуць усё без разбору, спяць абы-дзе і абы з кім, і праз год-два на новым месцы яны ўжо як свае. Локісаў так не ўмеў. Толькі ў сваім берлагу ён адчуваў сябе ўтульна. I калі ненадоўга даводзілася з’язджаць на другі край зямлі, ён заўсёды з ціхай радасцю вяртаўся дадому.
Тым болып бегчы за мяжу зараз здавалася яму абсурдам. Ён хацеў схавацца ад часу і людзей, а замест гэтага яго чакае поўная перазагрузка лагер для перамешчаных асобаў, камунальны барак і агульны пакой, дзе паўсюль яго будуць атачаць незнаёмыя людзі, прытым такія, што пайшлі не толькі ад малпы, але яшчэ і ад свінні, казла і янота. Думка, што кожную раніцу ён будзе бачыць ля сваёй падушкі нечыя брудныя капыты, была нясцерпнай. А яшчэ і новы падганяла-фельдфебель Чэ, што пакрыквае на ўсіх на сваёй піджын-еўраангельскай.
Вядома, калі б у пашпарце стаяла свежая шэнгенская лапа, можна было б вярнуцца назад, схлусіўшы на пераходзе, што памежнік забыўся паставіць яму штэмпель пра ўезд. Але адкрытай візы ў яго цяпер, як на злосць, не было. Таму ідэя дастаць валыну і пешшу праз лес яму болып падабалася. Галоўнае выбрацца з выспы і дайсці
да вялікай трасы. Там бы ён аўтаспынам дабраўся б да якога-небудзь горада, а з яго на аўтобусе на Мінск.
Аднак самы просты і надзейны спосаб вырашыць пытанне з дапамогай Замка. Зараз іх інтарэсы цалкам супадалі. Яго людзі хацелі, каб Локісаў назаўжды адсюль знік. Цяпер ён быў гатовы ў гэтым пытанні ім саступіць. Заставалася толькі дамовіцца, каб яны вывезлі яго, няважна, ноччу ці днём, у багажніку машыны. Праўда, у закладніках пакідалася ўласная машына. Але Локісаў любіў вырашаць праблемы па меры іх паступлення, таму спачатку трэба выбрацца з пасткі, а ўжо потым думаць, што рабіць далей.
Апроч таго, Замак мог дапамагчы і з другім варыянтам. Дастаць валыну, пэўна ж, не будзе для іх праблемай.
Пахадзіўшы па пакоі, памеркаваўшы, як выбудаваць размову, Локісаў дастаў візітоўку Давіда Якаўлевіча і пазваніў. Пайшлі доўгія гудкі, але ніхто не адказаў. Ён трохі напружыўся, пакурыў, пачакаў пятнаццаць хвілін і набраў зноўку. Аднак і гэтым разам не было адказу. Маўчанне з таго боку не прадракала нічога добрага. Заставалася надзея, што гэта выпадковасць, усялякае ж можа здарыцца. Але сядзець і чакаць у нумары Локісаў больш не мог. Ён накінуў паліто і адправіўся пехатой у Замак.
Па дарозе замжэў дробны дождж. Вяртацца Локісаў не стаў. Бязлюднымі вуліцамі пасёлка ён наблізіўся да
Замка і ўвайшоў у шэрую выйму яго брамы. Парк у такое надвор’е падаваўся яшчэ больш неабжытым і занядбаным, чым напярэдадні. У агляднай перспектыве не было відаць ні душы. Нават пляцоўка для аўтамабіляў, дзе мінулым разам стаяў “фальксваген пасат”, пуставала.
Локісаў падышоў да брамкі ў агароджы, што атачала палац, але цяпер яна была намёртва зачыненая. Ён паспрабаваў быў яе тузануць, памахаў з-за плота парасонам, некалькі разоў настойліва пагрукаў нагой, аднак з таго боку панавала ціша. Падобна было на тое, што нехта знарок удаваў, быццам унутры нікога няма, так што нават прыбраў са стаянкі машыну.
Агароджа была даволі высокая, не менш за два з паловай метры. Локісаў падставіў скрыню ды паспрабаў быў пералезці, але дождж узмацніўся, і караскацца па мокрых слізкіх дошках, а галоўнае незразумела навошта яму расхацелася. Для таго каб вартаўнікі яго заўважылі ды зноў выклікалі Давіда Якаўлевіча, ён зрабіў дастаткова, а зараз можна было прагуляцца ў бок вежы Данжона, што стаяла на тым беразе возера, а заадно абследаваць парк.
Па дарозе Локісаву трапілася яшчэ некалькі будынкаў, якія належалі да Замка. Колькі з іх раней, відаць, былі гаспадарчымі пабудовамі палаца стайнямі, кватэрамі для абслугі, частка з’явілася пазней, калі тут месціўся псіханеўралагічны дыспансер. Адзін з дамоў з невялікімі закратаванымі вокнамі вельмі нагадваў барак для цяжка псіхічна хворых. Побач стаяў змрочны гмах з высокім цагляным комінам ці то кацельня, ці крэматорый, а,
можа, і тое, і другое адначасова. Усе будынкі шчыльна абступалі зараснікі дзікага кустоўя, а іх дзверы і вокны былі наглуха забітыя, так што трапіць усярэдзіну без манціроўкі здавалася немагчымым.
Акрамя таго, то тут, то там Локісаў знаходзіў у парку шматлікія рэшткі скульптурных кампазіцый. Усе гэтыя пустыя пастаменты паходзілі, відавочна, з савецкай эпохі. Аднак толькі на некалькіх з іх заставаліся фрагменты фігур. На пастаменце, што стаяў пры дарозе, цудоўна захаваліся нечыя гіпсавыя ступакі, з якіх тырчалі два металічныя штыры. На іншым, па цэнтры вялікай закінутай клумбы, баба без галавы трымала ў адной руцэ немаўля, у другой, узнятай да неба, голуба міру. Спадніца кабеты была пафарбаваная ў чырвоны, а блузка у сіні. Немаўля, голуб і, найхутчэй, адсутная галава заставаліся белымі. Локісава ўразіў дзіўны падбор фарбаў. Мабыць, у гэтым меўся нейкі тэрапеўтычны эфект: відаць, гэтыя колеры павінны былі ўздзейнічаць на псіхаў заспакаяльна.
He дайшоўшы да Данжона, Локісаў зразумеў, што канчаткова прамок, а таму трэба вяртацца. Аднак болей за вецер і дождж яго непакоіла пачуццё, што за ім назіраюць. Ён адчуваў гэта патыліцай і нават некалькі разоў знарок рэзка абярнуўся. Разглядаючы гіпсавыя ногі, ён адмыслова крыху затрымаўся, нізка схіліўся над імі і выгнуўся так, каб цішком паглядзець, што там ззаду, аднак нічога, апроч пустога парку, не ўбачыў.
На адваротным шляху, мінаючы флігель, Локісаў вырашыў зайсці пагрэцца ў бібліятэку. Была, вядома, яшчэ адна прычына збочыць з дарогі, у якой ён саромеўся
сабе прызнацца: ён хацеў зноў убачыць Надзею. 3 людзей, якіх ён сустрэў за апошнія дні, яна болей за ўсіх яму падабалася.
Прамоклі? апярэдзіла Локісава Надзя, ледзь той увайшоў у чытальную залю. Я даўно назіраю, як вы скульптуры ў парку разглядаеце. I не лянота вам у такі дождж гэтыя ступакі вывучаць. Я яшчэ разумею, былі б гэта ногі вашых продкаў, а гэтыя ж так савецкія, яшчэ ад дурдома засталіся. Ну, распранайцеся! камандным голасам дадала яна. Давайце ўсё на батарэю, a то падхопіце яшчэ якія сухоты. Што нам тады з вамі, паніч, рабіць?
Локісаў паслухмяна зняў паліто.
О, і туфлі ў вас гарадскія, прамоклі зусім. Шкарпэткі таксама здымайце, зараз я пантофлі вам прынясу.
Надзя знікла за дзвярыма ў бакоўцы.
Локісава здзівіла і парадавала гэта новае, яшчэ невядомае яму ўвасабленне Надзі. Пазаўчора яна з’явілася яму жанчынай-ваяром, байцом бібліятэчнага тхэквандо. Сёння яна здавалася клапатлівай папялушкай без грыму і бальнай сукенкі. Нават вялізных несуразмерных акуляраў на яе твары не мелася. Мабыць, яны таксама былі адно дэкарацыяй, часткай яе пазаўчорашняга ваяўнічага ўбрання.
Зараз гэта вам карысней за гарбату! Сама не буду, а вам пару чарак налью! яна вынесла з бакоўкі пачатую бутэльку чырвонай наліўкі.
Гэтая Надзя падабалася Локісаву ўсё болей і болей. Ён тут жа пачаў яе ўгаворваць скласці яму кампанію і прыгубіць разам. Аднак тая катэгарычна адмовілася,
заявіўшы, што, калі захоча, вып’е і без яго ўгавораў, але сёння ў яе яшчэ ёсць у пасёлку справы.
Я ж не таму, каб выпіць з вамі, сказала Надзя, быццам апраўдваючыся. Проста шкада мне стала. Нейкія мужыкі ўсе чэзлыя пайшлі. Нават Локісы ўжо не тыя. Гляджу, нешта мокнеце пад дажджом. To паспрабуеце на плот ускараскацца, саслізнеце, перадумаеце. To ў замочную шчыліну зазірняце. To пастаменты ходзіце разглядаеце, перад ступакамі неяк скурчыліся ў тры пагібелі, быццам грыбок-баравічок пад імі знайшлі.
Локісаў нарэшце разглядзеў яе вочы. Былі яны рэдкага зялёнага адцення. Разам з рудаватым колерам яе валасоў гэта вельмі небяспечнае для чэзлага мужчынскага полу спалучэнне. На такіх западаюць усур’ёз і надоўга. Ён прыкінуў, ад якой жывёлы яна магла б пайсці. Відавочна, не лісіца. He адчувалася ў Надзі ніякай унутранай хітрасці ды скрытнасці. Аднак і не котка. Хутчэй, вавёрка. Лоўкая, спрытная, даволі простая. Да таго ж вялікі руды хвост запраўленых назад валасоў дакладна выдаваў у ёй вавёрку. У пацверджанне сваёй нядаўняй здагадкі, што Надзя выпіць не супраць, ён разглядзеў ледзь прыкметныя кружкі пад вачыма, але яны ніяк яе не псавалі,
А што, у Замку сёння ніхто не з’яўляўся? асцярожна спытаў Локісаў пасля першай чаркі.
Учора тут рабочыя круціліся. А сёння зніклі ўсе, дзіўна, аховы цэлы дзень не відаць.
А хіба яны не кожны дзень працуюць?
Ну вы што! Вартаўнікі тут штодня абавязкова! Ды не адзін! Я нават здзівілася, што яны вам дазволілі па парку
гуляць. Звычайна нікога не пускаюць. Дзяцей, што да мяне ў бібліятэку прыходзяць, і тых ганяюць.
Дык няма ж нікога, таму мяне і не заўважылі.
Ну скажаце, не заўважылі! усміхнулася Надзя. А як жа камеры? Тут камер у іх паўсюль панатыркана! Так што не проста заўважылі, але і з усіх бакоў уважліва разгледзелі! Прытым не тутэйшыя. Маніторы ў іх недзе ў іншым месцы стаяць, можа, нават і ў самой Маскве, а карцінку па інтэрнэце перадаюць. He ведаю, чаму яны вас не чапаюць. Можа, паважаюць ці баяцца. Усё ж такі Локіс і граф!
Мабыць, яшчэ не вырашылі, што са мной рабіць. Думаюць пакуль, вывучаюць.
Толькі цяпер Локісаў зразумеў, адкуль гэтае непрыемнае адчуванне, якое не праходзіла ў парку, што за ім назіраюць. Добра, падумаў ён, што не палез праз плот. A то прышылі б яшчэ крадзеж з узломам. Сказалі б, што я скраў вядро і рыдлёўку! Можа, таму ў Замку нібы нікога і не было. А ўсё гэта толькі правакацыя?
А што будоўля? Калі скончаць? пацікавіўся Локісаў.
Што яны там робяць, аднаму Богу вядома! Я ўжо даўно за гэтай будоўляй назіраю. Толькі, здаецца мне, што гэта ўсё імітацыя. Колькі гадоў тут ужо круцяцца, а акрамя агароджы, пакуль нічога не збудавалі. Затое колькі пантоў! Бывае, прыедзе эскорт такіх высокіх чорных “мерседэсаў”, да карэт падобных.
“Гелендвагенаў”, мабыць?
Можа, і вагенаў, я ў гэтым не разбіраюся, толькі выглядаюць як чорныя карэты. Эфектна так чарадой
у браму заедуць, выйдуць з іх гэткія пупсы-красаўчыкі ў чорных гарнітурах, скрыюцца ў Замку і нешта там сабе вырашаюць.
Дык кажуць жа, сам гаспадар ніколі не прыязджаў.
Гэта праўда. Ніхто яго яшчэ не бачыў. Думаю, нават Якаўлевіч не бачыў. Прыязджаюць гэтыя драбнейшыя. Бывае, на джыпах прыскачуць значыць, на паляванне. Бывае, на гэтых карэтах значыць, нешта павырашаць. Бывае, курваў прывязуць. Тыя вылезуць з машын і, як курыцы ў балетных пачках, скок, скок па брудзе праз лужыны. Віскочуць, смяюцца. А потым бухаюць усю ноч. Толькі музыка з вокнаў на ўвесь парк, ажно ў пасёлку чуваць.
- Дык там жа рамонт? здзівіўся Локісаў.
- Хто яго ведае, што там усярэдзіне. Можа, гэта для нас рамонт. Я там ніколі не была, не магу сказаць. Толькі калі б хацелі, ужо даўно б адрамантавалі.
- А Давід Якаўлевіч хто пры ўсім гэтым? пасля дзвюх чарак вядзьмарскага Надзінага лікёру, ды яшчэ на галодны страўнік, Локісаў прыкметна захмялеў і ўжо збіраўся паціху пераходзіць да лірычнай часткі, але пакуль, карыстаючыся момантам, спрабаваў выведаць як мага болей.
Якаўлевіч так, мясцовы прыказчык, дробная сошка, адмахнулася Надзя. На пабягушках тут у іх. Калі трэба лазню, паляванне або рабочых арганізаваць. Але ён тут нічога не вырашае. Вырашаюць у Маскве. I будаўнікоў яны бяруць не тутэйшых. Заўсёды аднекуль прывозяць.
А што на ўсё гэта Лапіцкі?
А ў Лапіцкага з Замкам вайна! Ненавідзяць адзін аднога. He, напачатку яны на яго разлічвалі, думалі свой, будзе пад іх дудку скакаць. Але ж не! Пралічыліся! Занадта самастойным ён выявіўся. Цяпер яны спрабуюць адзін аднаго зжэрці. Толькі Лапіцкі праглынуць Замак не можа, не па зубах корм! Ды і ў Замка з Лапіцкім нічога не выходзіць. Мабыць, нейкі анёл-абаронца ёсць у яго.
А што ж Замак не выкупіў бібліятэку? Яна ж цяпер як костка, пад самым носам тырчыць!
Ды што вы! Колькі разоў спрабавалі! Але таксама Лапіцкі! Гэта ж яго любімая цацка! Нават калі маскалі ўсё ў пасёлку скупяць, апошняе, што ён ім саступіць, гэта бібліятэка! Так яны паміж сабой і ваююць, усё ўладу падзяліць не могуць, а народ тым часам у страху жыве! Адзін аднаму не давярае і чакае, каго пярэварацень наступнага зжарэ!
I часта гэта бывае? Локісаў нахмурыў бровы і з сур’ёзным выразам твару выпіў трэцюю чарку.
He часта, але бывае.
Надзя, мякка прамовіў ён, зірнуўшы на яе ўжо зусім алейнымі вачыма. А ці не маглі б вы скласці мне спіс усіх ахвяр за апошнія гады?
Здрасце, прыехалі! Яшчэ чаго! раптам рэзка змянілася яна. Я што бюро даведак? Ці аддзел ЗАГСа? Звяртайцеся ў “Адно акно”! Ды і наогул, рэчы вашы падсохлі! Апранайцеся ўжо! А мне пара бібліятэку зачыняць!
Калі Локісаў вярнуўся ў гатэль, ужо сцямнела. Ён адчуваў зверскую стому ад усіх паваротаў ды нечаканасцяў гэтага дня. Хацелася каго-небудзь зжэрці, але яшчэ болей напіцца. Бар з “шаснаццаці да дваццаці чатырох”, як і належыць, быў зачынены. Таму ён зноўку накіраваўся ва ўсё той жа злашчасны гастраном.
Як і ў першы вечар, у краме было нешматлюдна. Толькі некалькі чалавек перашэптваліся каля касы. Аднак, заўважыўшы Локісава, яны тут жа прыціхлі і пачалі разыходзіцца. Неўзабаве ў зале засталіся толькі прадавачка ў кілбасным аддзеле, ён ды новая касірка. Прагульваючыся між прылаўкамі, ён адчуваў, як тая за ім назірае. Раз-пораз краем вока Локісаў лавіў яе напружаны, спалоханы погляд. Здавалася, зрабі ён рэзкі рух і касірка тут жа кінецца да ўваходу, але пакуль пачуццё службовага абавязку трымала яе пры касе.
Павярнуўшыся да вітрыны, што выходзіла на плошчу, ён нечакана ўбачыў за акном яшчэ некалькі чалавек. Прыліпшы да шыбы, яны таксама ўважліва яго разглядалі. У іх вачах чытаўся ўжо не спалох, а хутчэй цікаўнасць. Адчуваючы сябе ў бяспецы, яны тарашчыліся на яго, нібы на дзіўнага звера ў вялікім шкляным вальеры.
Локісаў разумеў, што цяпер ён для іх накшталт героя з благога кіно. Вось ён, маньяк і серыйны забойца, вяртаецца ў прыцемках у гастраном, каб замачыць чарговую касірку. Ён, праўда, адзначыў пра сябе, што гэтым разам ахвяра для мізансцэны падабраная лепей. Гэтая касірка
была не такой кашчавай і поснай. Выглядала яна нашмат румяней, пышней і апетытней за Зінку. I цяпер, адсочваючы кожны крок, публіка за акном чакала крывавай развязкі.
Доўга трываць гэты цырк Локісаў не мог. Хутка напоўніўшы кошык, ён прайшоў у вінны аддзел і аслупянеў. Паліца, дзе яшчэ ўчора стаяў “Версаль”, пуставала. To бок не толькі “Версаля”, але побач не было ніякага, нават дарагога, Каньяку. Паліцы з наліўкамі, лікёрамі, сухім віном, віскі і ромамі таксама пуставалі. Ды што там наліўкі! Увесь гарэлачны шэраг таксама знік. Засталося некранутым толькі тое, што звычайна месцілася ўнізе стэлажа, бутэлькі з “чарнілам”.
Так! Гэта што? гучна і грозна рыкнуў Локісаў, павярнуўшыся да касіркі.
Тая ўся схамянулася ад яго голасу і, апусціўшы вочы, няўпэўнена пралепятала:
Дык вы...пілі ўсё.
Хто выпіў? Яны? Локісаў кіўнуў на акно, пра сябе адзначыўшы, што людзей там паболела. На вуліцы пад вітрынай стаяў ужо даволі вялікі натоўп.
Н...ну, да... зусім разгубілася касірка.
Так! Хопіць дурня валяць! Прынясіце мне са склада бутэльку Каньяку, хоць якога!
Што вы прычапіліся да чалавека! данеслася з кілбаснага аддзела.
Мабыць, гэтая прадавачка, з выгляду старэйшая ды смялейшая, адчувала сябе ў адноснай бяспецы, адгароджаная ад Локісава прылаўкам з пазелянелымі дарагімі “мартадэламі”. Упёршы рукі ў бокі, яна дадала:
Вам жа ясна сказалі: выпілі ўсё. Хіба не ведаеце, як нашы людзі п’юць? Так, стаяў ваш Каньяк паўгода, ніхто не браў. А тут камбайнёры кагалам наляцелі і ўсё пажэрлі. Чакайце цяпер, калі з Мінска прывязуць! А як не хочаце чакаць, вунь піце віно! яна кіўнула на барматуху. У нас усе яго ўжываюць! I нічога! Вунь паглядзіце, якія ружовашчокія па плошчы цёгаюцца!
Што, і гарэлку, і лікёры, і нават віскі выпілі? Добра! Я ўсё зразумеў. Прынясіце сюды “Кнігу скаргаў”!
Локісаў ведаў гэты апошні, амаль заўсёды забойчы аргумент у спрэчках з абшчапітам. Вам як заўгодна доўга маглі ў твар хаміць, аднак патрабаванне прынесці КаСэ заўжды супакойвала і ацверажала. Быццам гэты дзіўны перажытак савецкіх часоў, “Кніга скаргаў”, па-ранейшаму заставалася адзіным простым каналам да таго вялікага і страшнага, справядлівага і ўсёвідушчага Вока, якое наглядае і карае.
КаСэ? Ды пажалста! Можам і “Кнігу скаргаў”! як ні ў чым не бывала азвалася таўстуха і гучна крыкнула камусьці за сценкай: Пеця! Прынясі КаСэ! Ды ручку не забудзь! Барыну Каньяку не падалі! Яго Сіяцельства паскардзіцца на нас хоча!
3-за дзвярэй, што вялі ў падсобку, тут жа паказаўся Пеця, але замест ручкі ён трымаў у нязграбных мужыцкіх лапах даволі вялікія вілы. Мабыць, ён быў у памяшканні не адзін, за дзвярыма пачуліся шэпт, валтузня, лёгкая лаянка, і на імгненне выглянуў яшчэ адзін Пеця, аднак адразу ж схаваўся.
М-даа, добра, ручкі не трэба, свая маецца! крыкнуў Локісаў, ацаніўшы габарыты Пеці. Той быў на галаву вышэйшы за яго, а ў плячах разы ў паўтара шырэйшы.
Следам за Пецем з падсобкі, нібы квактуха з куратніка, выскачыла загадчыца гастранома і скорагаворкай закудахтала:
Якіх скаргаў? Каму скаргаў? Навошта КаСэ?
Спыніўшыся на бяспечнай адлегласці ад Локісава, ЗаГэ ўсклікнула:
Патлумачце, у чым сутнасць вашай прэтэнзіі.
А вы не бачыце? Локісаў кіўнуў на прылавак. Дзе Каньяк? Я ў вас пытаюся!
Так! Каньяк! як ні ў чым не бывала парыравала загадчыца. Дзяўчаты пакуль не ведаюць: загад з раёна прыйшоў падчас бітвы за ўраджай забараніць продаж моцных алкагольных напояў і сухіх він! Вось, чытайце! і яна сунула ў рукі Локісаву нейкую паперу.
Той мелькам прагледзеў цыркуляр, асабліва не ўнікаючы, звярнуў увагу на подпіс (як і варта было чакаць, аўтарам быў Лапіцкі) і са здзіўленнем спытаў:
Пачакайце, якая зараз можа быць бітва за ўраджай? Цяпер позняя восень. Я заўсёды меркаваў, што БэзаЎ у нас звычайна недзе летам.
Усё правільна! ГэБэзаЎ Галоўная бітва за ўраджай у нас, вядома, летам! Гэта, так сказаць, самая вялікая бітва. Калі б вы прыехалі сюды ў жніўні, мы б вам не тое што алкаголю, нават піва б не прадалі! А цяпер у нас МэБэзаЎ, малая восеньская бітва! Вось на мінулым тыдні скончылася бітва за буракі. Цяпер пачалася бітва за
бульбу. А наперадзе бітва за моркву! А паколькі бітва малая і напружанне на калгасных палях спала, то мясцовыя віны прадаваць можна. Ёсць яшчэ пытанні?
Ну, Лапіцкі! Ну, прайдзісвет! Локісаў зірнуў за акно, быццам чакаючы падтрымкі залы.
Народу там яшчэ дадалося. Цяпер ён адчуваў сябе трагічным оперным спеваком на сцэне. Салідны натоўп назіраў за ім з цемры партэра, мабыць, такі ж або троху меншы затаіўся на галёрцы ў падсобцы. Побач на падпеўках галасілі: касірка, прадавачка з кілбаснага аддзела, ЗаГэ і Пеця. Локісаў зразумеў: Каньяку яму сёння не пададуць.
Дык што, вы кажаце, мясцовыя панфілаўцы падчас бітвы за моркву ўжываюць? паспрабаваў ён разрадзіць абстаноўку і нахіліўся над ніжняй паліцай.
Шчыльнымі армейскімі шыхтамі на даўгім стэлажы стаялі шэрагі фаўстпатронаў, якія пікантна смярдзелі кіславатымі бакалейнымі пахамі. Праўда, найменняў мелася няшмат, можа, з два дзясяткі. Прысеўшы на кукішкі, ён узяўся вывучаць. Часам назвы трапляліся цалкам лагічныя “Верны сябра”, “Маю права”, “Ранішні перазвон”, “За Род! За Стал!”, “Адвечная бітва”, часам рамантычныя і крыху гуллівыя “Вішнёвая гарэзніца”, “На Берлін!”, “Чароўная флейта”, “Аляксандр і Я”. Аднак усе яны збольшага дзяліліся на дзве групы: чырвоныя і шэра-зялёныя.
Крыху разгубіўшыся, не ведаючы, што ўзяць, Локісаў ужо хацеў быў звярнуцца па дапамогу да залы, як раптам прыгадаў просты правераны спосаб, апрабаваны шмат разоў за мяжой. Калі ў якім-небудзь нямецкім мястэчку ў багацці незнаёмага асартыменту ты павінен
знайсці нешта смачнае, але не даражэйшае за два еўра, трэба зразумець, што п’е мясцовы народ. Трэба адшукаць на прылаўку папулярную секцыю, дзе засталося ўсяго пару бутэлек.
Локісаў адразу знайшоў гэта месца. Некалькі апошніх фаўстаў моцнага нуль сем двух розных гатункаў загадкава зіхацелі ў дальнім куце паліцы. Наблізіўшыся, ён узяў у рукі адзін і прачытаў. На бутэльцы чырвонага вялікімі мудрагеліста-гатычнымі літарамі было напісана: “Чорны Замак А”. Назва падавалася двухсэнсоўнай. Быў гэта намёк на той Замак або на Гэты, заставалася няясным. Затое віно зялёнага колеру ніякай двухсэнсоўнасці не мела на этыкетцы стылізаваным “кур’ерам” канторскай друкаркі было выбіта: “Пракуратарскае”. Локісаў зразумеў: да брэнду і распрацоўкі дызайну прыклаў руку асабіста Лапіцкі. Вядома, ён мог назваць віно і прасцей “Пракурорскае”, але гэта пагражала стратай часткі кліентаў. Ды і як ён мог пры сваёй начытанасці і адчуванні важнасці місіі сабе такое дазволіць!
Да Локісава дайшло, наколькі глыбінным было тут супрацьстаянне чырвоных і зялёных. Змаганне за ўплыў на галовы ішло ўжо на ўзроўні ніжняй віннай паліцы. Цяпер перад ім паўставаў цяжкі выбар: чый бок прыняць зялёных або чырвоных. Хоць ніводная з партый не падавалася яму сімпатычнай, але стаць за Пракуратара ён дакладна не мог. Заставалася абраць бок Замка або трэцюю сілу “Чароўную флейту”, але яна таксама была чырвонай.
Падумаўшы троху, Локісаў паклаў у кошык “Фэ” і “Зэ” ды накіраваўся да касы. Публіка з палёгкай уздыхнула.
Народ з падсобкі высыпаў у залу і, перашэптваючыся, назіраў, як ён складвае ў пакет прадукты.
Калі ён выйшаў з гастранома на плошчу, частка людзей з натоўпу ля вітрыны аддзялілася і на паважнай адлегласці рушыла за Локісавым да гатэля. Ён чуў, як яны ціха перагаворваліся за яго спінай. Цалкам фраз было не разабраць, да яго даляталі толькі паасобныя гукі: ЧэФэ, БэзаМэ, БэкаЦэ, ‘Ь!, ++, %% 987632Ё, №№ “““““!
У вестыбюлі гатэля на разлапістай канапе, на зэдліках і крэслах, сярод цяжкіх парцьер і барочных пластыкавых ваз развалілася вялікая кампанія людзей у камуфляжы. Тут жа пры іх стаялі паляўнічыя стрэльбы. За стойкай рэцэпцыі дзяжурыла Разалія.
Я ж вам казала, што ў нас наплыў турыстаў! злавіўшы здзіўлены позірк Локісава, усклікнула яна. Бачыце, паляўнічыя! Толькі што з кабана вярнуліся! Кажуць, вы былі сёння ў бібліятэцы?
Яшчэ раз зірнуўшы на кампанію, Локісаў нічога не адказаў. Гэтыя людзі ў камуфляжы самі падаваліся адной вялікай хеўрай дзікоў. Яны ўсе як адзін павярнуліся бародамі і панура паглядзелі на Локісава цёмнымі вачніцамі з-пад вялікіх касматых броваў.
Палундра! пачулася раптам каля самага яго вуха. У нос шыбануў саладжавы пах недарагога шампуню.
Як там на кічы, кэп? Мянты сільна кашмараць? радасна прашчабятала Эма, якая вынырнула невядома адкуль. Мне адзін пацан з малалеткі расказваў...
Што яшчэ за кіча?! гаркнула Разалія. Паліна, кажы па-людску! А то я цябе за шкірку і сама так адкашмару!
локісаў
Ды добра, добра, маць! Я ж толькі аўтограф зняць! Давайце, таварыш адмірал, махніце вяслом, чырканіце новаму пакаленню што-небудзь патрыяцічаскае! Эма падсунула яму фота. На ім нейкі змардаваны наркатой чэрап з абсалютна белым тварам і вялікімі накладнымі ікламі нешта крычаў у мікрафон.
Стома валіла Локісава з ног. Млява ўзмахнуўшы вяслом, ён чыркануў аўтограф і падняўся наверх. Гадзіннік на вежы касцёла паказваў дзевяць дваццаць сем. 3 апошніх сіл адкаркаваўшы бутэльку ЧэЗэ, ён прынюхаўся. Пахла нябрыдка і нечым падобна да Эмінага шампуню. Адчуваліся ноткі спірту, малінаў ды нейкіх пікантных зёлак. Локісаў напоўніў шклянку, выключыў святло і, адчыніўшы акно, запаліў.
Знізу з цемры плошчы на яго моўчкі глядзеў вялікі натоўп. Нейкае мярзотнае прадчуванне чагосьці страшна знаёмага, з даўно забытых фільмаў, падкаціла да горла.
Італія, ноч, чорны сілуэт касцёла, натоўп на плошчы, балкон на другім паверсе.
Ён. I Яны.
Яны знізу глядзяць з цемры і нечага чакаюць.
Глядзяць і чакаюць.
Віва, Італія!
Эй, мамбо! Мамба італіяна!
Эй, мамбо! Мамба італіяна!
Гоў, гоў, гоў, цар, царэвіч!
Гоў, гоў, гоў, кароль, каралевіч!
Мамба італіяна! Выйдзі вон, сіцыліяна!
Загадкавае барока тутэйшых балот.
Серы! Серы! стараючыся не прыцягваць увагі, нягучна прашыпеў Локісаў, усім целам высунуўшыся з акна на плошчу.
Удача сама крочыла побач. Ён толькі ўчора ўзгадваў свайго нядаўняга сукамерніка, а сёння раніцай той сам з’яўляецца пад вокнамі гатэля. Серы целяпаўся па плошчы паволі, дрэйфуючы ў бок гастранома. Выгляд у яго быў памяты. Відаць, ён страшна хацеў пахмяліцца, але грошай хапала толькі на палову бутэлькі. Таму, ледзь валочачы ногі, ён азіраўся па баках у пошуках сваёй другой палавінкі.
Серы! Серы! Я тут! павабіла яна.
Ён нарэшце пачуў і недаверліва абярнуўся.
Тваю маць! узлаваўся Локісаў, што той не здагадваецца падняць галаву вышэй.
Аднак Серы яшчэ хутчэй закруціўся на месцы, не разумеючы, адкуль голас.
Падымі вочы да неба! Я Бог! амаль у поўны голас са злосцю прахрыпеў Локісаў.
Ад нечаканасці Серы па-зэкаўску прысеў на кукішкі на сваіх караценькіх ножках і асцярожна ўзняў вочы ўгару.
Ах ты ж, ёб! Ваша Багародзіе! Ну, вы мяне напужалі, дарагая Індзіра Гандзі! А я думаў усё! Хана! Белыя анёлы! Ужо сам Бог са мной загаварыў!
Цішэй! Чаго ты равеш? шэптам асек яго Локісаў. Падымайся да мяне! Размова ёсць. Сур’ёзная.
He магу! па-змоўніцку прашаптаў у адказ Серы. Нельга, каб нас бачылі разам! Давайце праз дзесяць хвілін за хазмагам, каля склада з цэментам!
Локісаў хуценька апрануўся і спусціўся ў вестыбюль. Учарашняя кампанія дзікоў сядзела ў тых самых позах, на тых жа месцах. Яшчэ ўчора ён зразумеў, што ніякія яны не паляўнічыя, а, хутчэй за ўсё, клан Козелаў: дзядзькі, пляменнікі, швагры і стрыечныя браты Гены-каня і Разаліі, выкліканыя імі на ўсялякі выпадак на дапамогу, а заадно каб запоўніць гатэль.
Пад пільным позіркам Козелаў Локісаў выйшаў на шэрую, як гэты дзень, плошчу. Пара хударлявых ценяў аціралася каля ўваходу ў гастраном, які ў такі ранні час ужо працаваў. Уладзімір Ільіч з пастамента паказваў рукой на склад цэменту за хазмагам. Там ужо чакаў Серы.
“Чароўную флейту” хочаш? адразу перайшоў Локісаў да сутнасці справы. Але трэба будзе для мяне нешта зрабіць.
He пытанне, братэла! Мы ж чаліліся разам! Кажы, чаго табе! Бля буду, для цябе, брат, усё зраблю!
Добра, добра! Давай толькі без гэтай прыблатнёнай белібярды! Без панібрацтва і на “Вы”! Трэба вынесці з гастранома Зінчыну вэксальную кнігу.
Oro! А вы, ваша Багародзіе, балаўнік! На храна вам вэксальная кніга?
— Можаш лічыць, што гэта незалежнае расследаванне.
Ааа, БэНэФэ, апазіцыя!
Базар фільтруй! Журналіст я! строга асек яго Локісаў.
Ясна, тут жа пасур’ёзнеў Серы. Але гэта будзе няпроста. Тут адной флейтай не абыдзешся.
Даю тры!
He трэба! Я ад флейты пярджу. Хопіць і дзвюх! I тры ЧэЗэ! павесялелым голасам дадаў Серы.
Адна і дзве!
Па руках! Толькі з чаго вы ўзялі, што Зінчына кніга яшчэ ў краме?
Учора на ўласныя вочы бачыў, калі на касе разлічваўся, адказаў Локісаў. Яна на паліцы пад касай была, і надпіс на ёй “Зінаіда”. А новая кніга “Ліда” побач ляжала. Так што там яна. Толькі зрабі ўсё правільна, не аблажайся. I калі што, мы з табой не сустракаліся.
Добра, пастараюся, неяк няўпэўнена працадзіў Серы, але адну флейту наперад. Я, ваша Багародзь, без інструмента не працую.
Калі я табе зараз цэлую флейту дам, то дакладна сёння ўжо нічога не ўбачу, Локісаў дастаў з-за пазухі прызапашаную ўчора бутэльку. Mary толькі на палову актавы наліць!
Лады! Серы павярнуўся да нішы ў цаглянай сцяне і прафесійным жэстам выцягнуў адтуль гранёную шклянку. Толькі паловы актавы мала! Цэлую налівайце!
Тут жа прагна кадыком на ёй зайграўшы, Серы хруснуў яблыкам, сарваным з найбліжэйшай галінкі, і павесялелым голасам дадаў:
Ну вось, іншая справа, ваша Багародзь! Ітак, да дзялюгі! Будзе паліва, калі нас засякуць разам. Сочаць за вамі. А мне рэпутацыю псаваць таксама не ў масць.
Сустрэнемся ў сінагозе. Яна адкрыецца праз пятнаццаць хвілін. Ідзіце і чакайце мяне там, дарагая Індзіра Гандзі.
Гандлёвая зала “сінагогі”, хоць і была вялікай, але адкрывалася на плошчу не шырокімі жыццярадаснымі сацыялістычнымі вітрынамі 70-х, а на дзіва вузкімі і змрочнымі вокнамі-байніцамі. Нечым яна нагадвала ніжнія палубы старой венецыянскай гандлёвай галеры, куды дзённае святло амаль не трапляла, а таму тут заўсёды панавала цемра.
Месца падавалася ідэальным для цьмяных канспіратыўных сустрэч. Залу перагароджвалі высокія стэлажы, запоўненыя, праўда, не сямісвечнікамі, не бочкамі з селядцом, а сякерамі, вёдрамі, рондалямі ды іншымі гаспадарчымі прычындаламі. Паліцы дзялілі прастору ў некалькіх кірунках, ствараючы нешта накшталт скабянога лабірынта, у якім лёгка схавацца ад непатрэбных вачэй.
Локісаў зайшоў у сінагогу хвілін праз дваццаць пасля адкрыцця ў надзеі, што Серы ўжо на месцы. Аднак у зале нікога не было. Нават крэсла пры касе ля ўваходу чамусьці пуставала. Затое аднекуль са столі даносіліся гукі віяланчэлі мабыць, нехта граў на паддашку.
Акінуўшы вокам шэрагі ацынкаваных вёдраў, якія загадкава мігцелі ў паўзмроку, Локісаў падышоў да пяньковых канатаў ды злавіў сябе на думцы, што тут нават пахне, як у храме. Каб пацягнуць час, ён зрабіў выгляд, што
прыглядаецца да тавару. Пад вязкую мелодыю віяланчэлі ён пачаў вывучаць фалангі ацэтонаў, валёнкаў ды газавых балонаў, час ад часу знарок здымаючы акуляры, нібыта каб разгледзець цэны, а насамрэч крадком прынюхацца да рэчаў ды зразумець, якое мыла, скабяны або лямцавы тавар выдзяляе гэты характэрны біблейскі водар.
Ну што, малады чалавек! Нарэшце выбралі што-небудзь?
Ад нечаканасці Локісаў здрыгануўся.
Па драбіне, што вяла да адкрытай выймы ў столі, спусціўся невялікі вераб’інага выгляду стары, прачыкільгаў па зале і ўсеўся за касай. Знешнасць старога падалася Локісаву занадта ўжо хрэстаматыйнай: даўгая сівая барада, чорная кепка на макаўцы, маленькія тонкія акуляры, з-за якіх пільна паглядалі два вострыя птушыныя вокі. Дадай ему пэйсы ды ў рукі Тору атрымаецца ці то класічны габрэйскі купец, ці то рабі. Аднак рабі быў апрануты ў просты двухбортны касцюм, а замест Торы перад ім стаяла каса.
Дык ці будзеце што-небудзь купляць? паўтарыў ён пытанне.
Так-так, апрытомнеў Локісаў, схапіў першае, што трапіла пад руку, і зрабіў пару крокаў да касы.
О! Гэта надта добрая лейка! Віншую з правільным выбарам! У мяне акурат такая! распеўна прамовіў рабі пад гукі віяланчэлі, якая чамусьці па-ранейшаму працягвала граць. I ведаеце, што я з яе дапамогай раблю? Так, вы маеце рацыю! Разліваю па пляшках самагон. I калі вы, крый Божа, застанецеся на нашым паўвостраве
назаўжды, вам вельмі спатрэбіцца такая лейка. Толькі я вас умаляю, не піце тутэйшы “рум”. Вы бачыце, ува што ён ператварае людзей. Піце толькі бімбер, толькі добры самагон!
Ды не п’ю я мясцовае... пачаў быў Локісаў, але сумеўся, узгадаўшы, што ўчора яму ўсё ж такі давялося пакаштаваць мясцовага “руму”.
He п’яце, а іншым наліваеце, з дакорам працягнуў рабі. А што вы на мяне так глядзіце, як вавіланянін на юдэя?
Ды я не... прамармытаў Локісаў, аднак той не даў яму дагаварыць.
А, я разумею, вы разгубіліся. He чакалі. А што тут, я вас умаляю, нечаканага? Вы думалі, я павінен сядзець з віяланчэллю на даху як на карцінках. Але я нават не ўмею на ёй граць, гэта патэфон. Ці вы лічылі, тут ужо нікога не засталося? Аднак тут ляжыць цэлы горад. Там, дзе вы сёння сустракаліся з вашым агентам, габрэйскія могілкі. Бэй альмін дом вечнасці. Нехта ж павінен яго пільнаваць!
Пры слове “агент” Локісава злёгку скаланула. Чорт пабірай, падумаў ён, у гэтым пасёлку няма месца, дзе за табой ніхто б не сачыў.
He бойцеся, я нікому не скажу, быццам прачытаўшы яго думкі, працягваў рабі. Старому Натану гэта не трэба. Я толькі назіраю за могілкамі, на якіх не засталося нават плітаў. Але гэта няважна: і калі няма камянёў, зямля на могілках усё роўна застаецца асвечанай назаўжды. Нават калі на іх месцы цяпер цэментны склад.
Уявіце, там жа ляжыць усё наша мястэчка. Усе пакаленні юдэяў, што жылі тут. Але стары Натан можа даць вам параду. Я чуў пра вашы праблемы. He пытайце адкуль. У нашым штэтле ўсе пра ўсіх усё ведаюць. А мая парада, можа быць, вас уратуе.
Локісаў, які ўжо намерыўся быў скончыць размову са старым, расплаціцца за лейку і выйсці з крамы пачакаць Серага за рогам, адразу напружыўся і стаў уважліва слухаць.
Сцеражыцеся тых, хто вас не баіцца, прагаварыў рабі і замоўк. Толькі два вераб’іныя вокі цяпер свідравалі Локісава ва ўпор.
Я не надта вас разумею. Што вы хочаце гэтым сказаць?
Што ж тут незразумелага?! Малады чалавек! зноў ажывіўся рабі. Зараз усе вас баяцца і гэта вельмі добра для вас. Гэта вам знак, каго сцерагчыся няварта. Сцеражыцеся тых, хто вас не баіцца і спрабуе вам дапамагчы.
Локісаў крыху сумеўся і пасля невялікай паўзы запытаў:
Аднак нечаканы паварот. Можа, і вас таксама сцерагчыся?
Мяне можаце не апасацца. Я ўсяго стары Натан. Дарэчы, каб вы разумелі. Дарэмна вы нюхалі валёнкі. Гэта фіміям. Ім пахне ў любым храме. He толькі юдэйскім. У вас яго яшчэ называюць ладанам. У гаспадарчай краме Натана вы можаце яго купіць. Вунь ён, рабі кіўнуў галавой, на верхняй паліцы. I каб вы яшчэ разумелі, у Локісаў усё не як у людзей. Гэта людзі, як шакалы,
будуць грызціся адно з адным, а калі трэба, і маці прададуць за ўладу. Локіс усё ж такі высакародны звер. I яго законы вышэйшыя і шляхетнейшыя за людскія. I які, вы думаеце, у іх галоўны закон? Слушна мяркуеце, малады чалавек! Зграя іх галоўны закон! А ачольвае зграю важак. У Локісаў няма барацьбы за ўладу. Яна належыць важаку па праве крыві!
Пачакайце, пачакайце, Натан, як вашае імя па бацьку?
Майсеевіч, але называйце мяне проста Натан.
На што гэта вы намякаеце? занерваваўся Локісаў.
Правільна разумееце, малады чалавек! Віншую! Пакуль вы іх цар! Цяпер вы для іх Саламон па праве крыві. He бастард незаконна народжаны, а сапраўдны нашчадак царскіх Локісаў. I неўзабаве яны ўсе да вас пацягнуцца, калі не ўжо. Вы разумееце, як усё змянілася з вашым з’яўленнем? Яны доўга жылі без важака, нават не ведаючы адно аднаго. А цяпер у іх ёсць цэнтр прыцягнення. Вы не толькі вернеце ім галоўны закон і аб’яднаеце іх у зграю, дзякуючы вам яны ўрэшце змогуць пазнаць падобных да сябе, зразумець, хто тут іх брат па крыві.
Вось дык паварот. Толькі гэтага яшчэ не хапала, азадачана прамовіў Локісаў.
Радасць ад кароны, якая раптам звалілася на галаву, зусім не перапаўняла яго. Адчуўшы, што ногі зрабіліся ватнымі, ён зняў з паліцы выварку, перавярнуў яе і ў разгубленасці прысеў насупраць Натана.
I што ж мне цяпер з гэтай уладай рабіць? — спытаў ён пасля невялікай паўзы.
Слушна, малады чалавек! Калі вы цяпер цар, вам патрэбны адпаведны трон. А выварка, паверце мне, для гэтага не пасуе, пажартаваў рабі. Ну а калі сур’ёзна, што я магу вам сказаць? Сітуацыя надзвычай небяспечная для ўсіх і ў першую чаргу для вас! Чаму, вы думаеце, усе так устурбаваліся? I Пракуратар, і Замак. Таму што вы цяпер уяўляеце сабой трэцюю сілу, якая можа іх уладу забраць. Яны вас баяцца. Тут усе адно аднаго баяцца. А вас пагатоў. Але гэта вам надзейны “пароль”. Калі баяцца значыць, перад вамі не Локіс. А калі страху няма, а ёсць цікавасць, сімпатыя, жаданне дапамагчы, намёк на сяброўства, каханне, братэрства значыць, вялікая верагоднасць, што перад вамі ён, ваш брат па крыві. Аднак не чакайце, што Локіс адразу адкрыецца. Ён скрытны, недаверлівы, ён будзе вас правяраць, прыглядацца і адкрыецца, толькі калі дакладна будзе ўпэўнены.
I што будзе тады?
Далей залежыць ад вас! А гэта ўжо не мая справа. Я ж не пытаюся ў вас, Локіс вы ці не насамрэч! 3 вас рубель пяцьдзясят за лейку! Вунь ужо бяжыць ваш агент!
А калі я сапраўды Локіс?
Ну, тады, малады чалавек, віншую! Вы цяпер новая ўлада! Толькі не забывайцеся: у вас тут ёсць сур’ёзныя чалавекападобныя ворагі! Дарэчы, калі вам для вашых рытуалаў спатрэбіцца фіміям, звяртайцеся! Прадам па добрым кошце. У старога Натана ўсё ёсць.
А што, калі я не Локіс?
М-да... Натан на імгненне запнуўся. Тады вам вельмі не пашанцавала. Вы будзеце наступным. Локісы вас як самазванца зжаруць!
Усё гатова, ваша Багародзь! Чортавы бабы, як прыліплі да касы! Во! дрыготкімі рукамі Серы выцягнуў з-за пазухі сшытак. Давайце хутчэй яшчэ тры актавы! Мандраж трэба зняць.
Локісаў аддаў Сераму рэшткі “Флейты”, і пакуль той, нібы ў гарачцы, дапіваў віно, сам узяўся вывучаць сшытак.
На двух дзясятках рукапісных старонак акуратнай жаночай рукой былі занатаваны даты, лічбы і імёны. Сумы, у прынцыпе, былі невялікія, але многія прозвішчы паўтараліся па шмат разоў. Прагартаўшы сшытак, Локісаў выпісаў на асобны аркуш звесткі пра самых злосных даўжнікоў.
Ты ведаеш гэтых людзей? паглядзеў ён на Серага.
Той ужо цалкам прыйшоў у сябе, расслабіўся, падабрэў, было чуваць, як флейта лагодна гучыць у яго чэраве.
Як жа не ведаць, вось гэта я! торкнуў ён пальцам на сваё прозвішча. I Лёньку я ведаю, і Стасіка. Серы ўсіх тут ведае.
Што ты можаш пра іх сказаць?
А шо тут казаць! Казлы! Абы-шо. Гаўно народ! маўленне Серага рабілася ўсё болыіі цягучым і ліпкім, бы тое віно, якое ён толькі што выпіў. Локісаў адчуў: яшчэ пару шклянак і сувязь з агентам будзе страчаная, прынамсі, да наступнага адкрыцця гастранома. Каб хоць нешта яшчэ паспець, ён сабраўся і камандным голасам загадаў:
Так, Серы, вось тут, зараз жа, насупраць прозвішчаў напішы адрасы. Дзе і як знайсці? А да раніцы збяры мне
інфармацыю, каго і калі Локіс задраў за апошнія дзесяць гадоў. А галоўнае, чуеш, галоўнае: дзе? У якім дакладна месцы гэта здарылася?
Ну вы, ваша Багародзь, ваашчэ! Такая інфармацыя дорага каштуе! Але табе, братан, бля буду, на адных нарах парыліся, дай-тка я цябе пацалую! Дарагая Індзіра Гандзі! зноў у душэўным парыве пераключыўся Серы на прыблатнёны фамільярны рэгістр.
Ад словаў “братан” і “пацалую” Локісаву зрабілася не па сабе. Ён прадбачліва адскочыў на пару крокаў ад “братана”, які палез быў да яго абдымацца. Што ён, уласна, пра Серага ведаў? Па вялікім рахунку, нічога. Але той дакладна яго не баяўся яшчэ ад моманту, калі яны ўпершыню сустрэліся ў камеры мянтоўкі. Вядома, можна ўсё спісаць на “п’янаму і мора па калена, і Локіс ні па чым”, аднак і сёння з раніцы ён таксама не бачыў страху ў ягоных вачах.
Усе астатнія баяліся яго. Ён гэта чытаў у вачах і Разаліі, і каваля Гены, і іх дзічынага клану. Можа, гэта наўмыснае п’янства проста маскіроўка? Робіць выгляд, што лыка не вяжа, а сам назірае? Можа, і ў камеру ён трапіў не выпадкова, а адмыслова зрабіў так, каб яго падсадзілі? Што ён там нёс пра ўкрыжаванага хлопчыка? Пра Кіркорава з Брэжневым? Дарагая Індзіра Гандзі! А сам прыглядаўся ды прынюхваўся: той ці не той? Локіс або самазванец? Кажа, што чарку і патэльню са шкваркамі ў жонку запусціў. А можа, там уся сямейка пярэваратні? Склалі легенду і адправілі ганца на разведку. Ды і ў спісе Зінчыных даўжнікоў ён пад нумарам адзін.
Галоўнае, меркаваў Локісаў, зараз не выявіць слабасці і не запанікаваць. Трымаць дыстанцыю і даць зразумець, хто тут важак.
Слыш, Серы, прамовіў ён строга. Мы хоць на суседніх шконках і прыпухалі, але ж ты масці не блытай. Я табе не баклан! I ты рогам не пры! Акрамя таго, я табе не фуфел прапаную, а рэальны дыл. Будзеіп на мяне ўпахваць. Дарэчы, Серы, а што гэта за паганяла такое? Ты што, сабака? Давай-тка мы табе новую клікуху прыклеім. Што-небудзь больш шляхетнае. Будзеш не Серым, а, Локісаў на секунду задумаўся, а, вось! Бярмуды! Класнае паганяла! Цудоўна! Усё! Цяпер ты не Сэ, а Бэ. Так усім карашам ля гастранома і скажы.
Серы, ён жа цяпер Бярмуды, здзіўлена залыпаў вачыма. Локісаву нават здалося, што той на імгненне працверазеў.
Шэф, а Бярмуды за што? з лёгкай крыўдай у голасе нарэшце выціснуў ён з сябе.
Дурань ты! Гэта ж не якія-небудзь пошлыя Багамы! Бярмуды гучыць горда! Ведаеш, колькі ў бермудскім трохкутніку самалётаў ды караблёў знікла? Добра! He задавай лішніх пытанняў. Бяры і пішы!
Дык гэта, шэф, Бярмуды ўзяў працягнутую яму асадку, разлічыцца б трэба. Як абяцалі.
Вось табе сёння на адну, Локісаў адслінявіў пару купюр. He сцы, я за базар адказваю, заўтра спіс прынясеш, астатняе дам. He пакрыўджу. Галоўнае не забудзься пазначыць месцы, дзе ўсё адбылося.
Локісаў з агідай разглядаў шчыльна змаляваны вуліцамі пакамечаны аркуш паперы. Дакладных адрасоў Бярмуды, вядома, не ведаў, таму па памяці крэсліў схемы, як знайсці чалавека. Людзі са спісу Зінаіды жылі ў розных канцах пасёлка, таму ў выніку атрымаўся невялікі рукатворны план мястэчка, які нечым нагадваў мапу з рамана Жуль Верна таямнічы пірацкі паўвостраў, разрэзаны каналамі судаходных вуліц. Крыжыкамі і квадратамі на ім пазначаліся баркі і шхуны, у якіх жылі даўжнікі Зінаіды. За кожным крыжыкам мог хавацца забойца, за любым квадратам Локіс.
Першым жаданнем Локісава было кінуць мапу бермудскага архіпелага ў кошык для смецця ды неадкладна з’ехаць. Цяпер ён вельмі шкадаваў, што не зрабіў другую спробу ўцячы ўчора ноччу. Але на гэта меліся сур’ёзныя прычыны. Пасля бяссоннай ночы ў камеры Локісаў проста валіўся з ног ад стомы. А выпіўшы ў нумары паўбутэлькі тутэйшага “руму”, ён чамусьці не адчуў ні прыліву сіл, ні п’янога натхнення. Наадварот, яго павекі і галава наліліся цяжарам, і сон чыгуннымі гірамі прыціснуў яго да ложка.
Аднак галоўнае ён яшчэ не падрыхтаваўся да ўцёкаў. Ісці ўначы праз лес без стрэльбы чыстае самагубства. Учора ён разлічваў на дапамогу Замка, але той у гэтым бермудскім трохкутніку нібы знік з радараў. Локісаў не разумеў прычыну такой перамены. Але BapTa было паўтарыць спробу зрабіць кантрольны званок.
Калі і сёння адказу не будзе, значыць, на Замак можна не спадзявацца.
Набраўшы нумар Давіда, Локісаў у чаканні затаіў дыханне. Пачуліся даўгія гудкі кволай надзеі. Яны манатонна цягнулі час, пакуль нарэшце малады механічны голас не абвясціў: “Вы звязаліся з галасавой скрыняй абанента тры сем пяць два дзевяць адзін тры тры чатыры сем пяць адзін. Пакіньце ваша паведамленне пасля гукавога сігналу, затым націсніце рашотку і скончыце выклік”. Гэта быў ясны адказ Замка.
Локісаў яшчэ раз зірнуў на мапу Бярмуды. Гуляцца ў дэтэктыва яму цяпер зусім не хацелася. Пасля размовы з Натанам гэтая гульня падавалася вельмі небяспечнай. Перспектыва назаўсёды знікнуць з радараў за адным з крыжыкаў яго зусім не грэла. Але яшчэ болып непрыемна, разважаў ён, што нават і цела не знойдуць: кінуць у мора і з канцамі. Адна справа Зінка, якую з’елі на дарозе, так бы мовіць, у грамадскім месцы, дзе нават нельга лаяцца матам. Іншая шукаць Локіса проста ў яго персанальным берлагу, прыйсці ў хату да пярэваратня са сваім дурацкім расследаваннем. Тут нават і труп хаваць не трэба. Сунь цалкам у лядоўню, а потым расчляняй памалу і гатуй парцыённа на абед ды вячэру.
А што яшчэ горш, Локісаў не разумеў, каму цяпер можна верыць. Тыя нешматлікія людзі, якія яго не баяліся, імкнуліся дапамагчы і нават былі яму сімпатычныя, рабіліся галоўнай пагрозай.
Локісаў запаліў і прайшоўся па пакоі, спрабуючы ў думках упарадкаваць спіс падазроных суб’ектаў.
Першай у ім, на вялікі жаль, фігуравала Надзея. Яна дакладна не баялася яго з самай першай сустрэчы. Наадварот, ён чытаў у яе вачах жывы інтарэс, адчуваў, як яна скануе яго позіркам. Жанчына, якая так глядзіць на мужчыну, заўсёды мае да яго нешта большае, чым проста цікаўнасць. Ён дакладна гэта ведаў па досведзе. Яна быццам вабіла, спакушала яго. Зараз усё рабілася зразумелым. Бо калі яна бачыла ў ім свайго, то, напэўна, хацела яму аддацца. Тады ён быў не мужычком, п’яніцам і лайдаком, якога яна некалькі гадоў таму прагнала, а сапраўдным кумірам, Локісам з вялікай літары, якога яна, можа, усё жыццё чакала.
Локісаў, які сам адчуваў да Надзеі нейкае жывёльнае прыцягненне, цяпер бачыў, наколькі гэта небяспечна. Можна як заўгодна доўга выдаваць сябе за іншага, дурыць галаву і трымаць на адлегласці Бярмуды, але немагчыма схаваць, хто ты ёсць насамрэч, ад жанчыны, пагатоў у ложку.
Ён на імгненне ўявіў сабе сэкс з Надзяй. Уявіў, як у момант аргазму яна ашчэрыць ікластую пашчу, ператвараючыся ў мядзведзіцу, а ён, замест таго каб зараўці ў адказ па-звярынаму і таксама зрабіцца мядзведзем, толькі нявінна плюскае вачанятамі: “Прабач, дарагая! Я не той, за каго сябе выдаваў!”
Цьфу ты, чорт! Крэцінізм нейкі! Локісаў з агідай шпульнуў бычок у расчыненае акно. Лухта! Вар’яцтва! Ідыятызм! Яшчэ трохі і я дакладна звар’яцею з усімі гэтымі Лэ! Няма ніякага Локіса! Бегчы! Бегчы адсюль зараз жа! гучна выкрыкнуў ён у пустэчу пакоя, тут
жа злавіўшы сябе на думцы, што сэксу з эН, хай нават і з локісіхай, але толькі каб без людажэрства, яму вельмі нават хацелася б.
Добра, хто там яшчэ? Бярмуды?
Той цяпер здаваўся вельмі падазроным тыпам. Выдае сябе за п’янчужку, а насамрэч правярае. Якога чорта менавіта сёння ён намаляваўся пад вокнамі гатэля. Выпадкова? А калі не? Локісаў цяпер шкадаваў, што так мала ведае пра Лэ ды іх звычкі. Яму нават захацелася неадкладна адправіцца ў бібліятэку і набраць не нейкага там пустога фэнтэзі, а сур’ёзнай літаратуры на тэму. Як Лэ распазнаюць адзін аднога? Па знаку? Асаблівым поціску рукі, як масоны? Па сакрэтным слове? Па форме вуха? Можа, па колькасці зубоў? Па спецыфічным водары падпахамі?
Між іншым, аб паху. He дарэмна яго сёння раніцай збянтэжыў гэты асаблівы водар у хазмагу. Мелася ў ім нешта біблейскае, нешта з даліны Іерыхона, так што Локісаў нават прыняў яго за пах сінагогі. Натан сказаў фіміям. А што калі і гэта была прайерка? А калі HaTan і ёсць Локіс? Бо ён дакладна яго ні кроплі не баяўся, а толькі свідраваў сваімі вострымі вераб’інымі вочкамі, быццам правакаваў і чакаў, што Локісаў расколецца, сам сябе выдасць. Добра, што ён стрымаўся і не прагаварыўся.
У гэтым мястэчку зараз ні з кім нельга быць шчырым, меркаваў Локісаў, спрабуючы ўзгадаць, хто яшчэ можа выклікаць падазрэнне. Ну, вядома! Як ён мог забыцца. Баба з кілбаснага аддзела. Учора ўвечары новая касірка трэслася ад страху, а гэтая зусім не баялася. Уперла рукі ў бокі і раўла: “Пеця, падай барыну КаСэ і ручку!”
СаКэ ёй у глотку! Падазроная таўстуха. Можа, гэта яна і зжэрла грамадзянку Турміловіч. Чорт яго ведае, што ў іх там у калектыве здарылася, вытворчы канфлікт вось і саскочыла з катушак. Трэба будзе да яе прыгледзецца.
Зноў жа Лапіцкі са сваімі міхалычамі цалкам могуць аказацца брыгадай пярэваратняў у пагонах. Людаеды на варце парадку: самі жаруць, самі сябе ловяць, але злавіць не могуць!
А Эма-Паліна Козел? Як яна на яго паглядае! Проста пажырае сваімі страшнымі гатычнымі вачыма! Яна адзіная з усіх, хто ўзрадаваўся, што Локісаў не з’ехаў з пасёлка. Дакладна! Як ён адразу гэтага не заўважыў. Яна ўвесь час неяк дзіўна падміргвае яму адным вокам, нібы на нешта намякае. Пастаянна аблізвае вусны, быццам, бачачы яго, сліну пускае. А ўчора, сустрэўшы нібы выпадкова ў калідоры, проста адкрытым тэкстам сказала: “А вы, таварыш капітан, яшчэ нічога! Стаўце свой дэндроўт на якар. Бацяня, махні вяслом! Люблю алдовых!” Божа! Што за слова?! Алдовых! Яна ж нават не ўтойвае сваёй арыентацыі: апранаецца і фарбуецца, як пярэварацень. А можа, Эма з новага прагрэсіўнага пакалення камін-аўтаў: не хавае і не хоча хаваць сваю людажэрскую сутнасць?
Чым болей Локісаў узгадваў дэталяў і абставінаў, тым больш разумеў, што тут усе падазроныя. Нават тыя, хто нібы яго баяўся, не выклікалі даверу, бо гэта магла быць толькі маска. Якраз Эма ў гэтым сэнсе здавалася больш шчырай і бяспечнай, чым новая касірка гастранома, якая з нявінным перапалоханым тварам магла ўжо чакаць яго
з сякерай за рогам гатэля. А што, калі наогул гэта паўвостраў пярэваратняў? I ўсе яны тут людажэры. Завабілі і ў прадчуванні за ім назіраюць.
Нават Ленін на плошчы здаваўся Локісаву падазроным. Нідзе ён не сустракаў Уладзіміра Ілыча, які выклікаў бы ў яго такое жудаснае пачуццё. He, ён не быў брыдкі. Наадварот, па-ленінску прыгожы і грацыёзны. 3 элегантна выцягнутай наперад рукой ён быў падобны да танцора балета, які на доўгіх вытанчаных ножках лёгка і ў прыскокі, нават нягледзячы на прывязаны да ступакоў пастамент, рушыць да камунізму.
Аднак з усіх помнікаў, якія Локісаў за сваё жыццё бачыў, Ільіч пазіраў на яго, хоць і вечна жывы, але мёртвымі, застылымі ў камені вачыма. I толькі тут Локісава пераследавала адчуванне, што зрэнкі Леніна варушацца. Ён быў мёртвы, а вочы жывыя. Нават сёння па дарозе да склада з цэментам ён спінай адчуваў, як Ільіч на яго скасавурыўся. Напэўна, і зараз няўхвальна пазірае, як Локісаў у нумары паліць пад забароннай шыльдай.
Адзіныя, да каго ён чамусьці па-ранейшаму меў давер, гэта Разалія і Васіль, яго былая давераная асоба. Менавіта нехта з іх мусіў адыграць галоўную ролю ў яго новым плане ўцёкаў. Аднак Васіль жыў за пасёлкам, а Разалія была побач, таму ён вырашыў з яе і пачаць.
Нееее! Які Ленін! Якая таўстуха з кілбаснага аддзела! Які вытворчы канфлікт! яшчэ раз гучна вылаяўся Локісаў. Дакладна, я пачынаю вар’яцець! Няма ніякага Локіса! Бегчы! Бегчы сёння ж! He, нават не бегчы! Збегчы яшчэ можна было ўчора! А сёння ўжо толькі з’ябываць! He
пабаімся гэтага слова ў грамадскім месцы! З’ябываць, ды як найхутчэй!
Ён сунуў у кішэню мапу Бярмуды, жвава апрануўся і вылецеў з пакоя.
У вестыбюлі гатэля цяпер усё выглядала куды больш сціпла. Зграя паляўнічых у камуфляжах паменшала. Мабыць, стаміўшыся ад начной вахты, частка Козелаў дзевераў, сватоў і шваграў разышлася па нумарах спаць. Тыя, хто застаўся, паціху кімарылі ля тэлевізара на мяккай канапе. Убаку за часопісным столікам некалькі маладзёнаў моўчкі і няспешна перакідваліся ў карцішкі. Пад барочнай пластыкавай вазай пахропваў дзед з вялікай сівой барадой і на дзіва даўгімі вусамі. Відаць, ён быў самым старым Козелам у зграі.
За стойкай рэцэпцыі самотна сядзеў каваль Гена і выразаў сцізорыкам нейкую драўляную ліпяздрульку, падобную ці то на каня з лісіным хвастом, ці на лісу з вялікай конскай сківіцай. Заўважыўшы Локісава, ён тут жа сунуў ліпяздрульку ў шуфляду і зноўку ўхапіўся рукамі за нейкі прадмет, разгледзець які пад сталом Локісаў не мог. Сваты са шваграмі таксама схамянуліся, адарваліся ад карт і навялі на госця густыя калматыя бровы.
Вольна, вольна! He ўставайце! Адбой! паўжартам падбадзёрыў іх Локісаў і наўпрост накіраваўся да Гены.
Наблізіўшыся, ён нахіліўся над стойкай і паўшэптам прамовіў:
Генадзь, вы, як я бачу, неблагі скульптар, але спадзяюся, яшчэ лепшы бізнесмен. Я прапаную добрую, а галоўнае, вельмі карысную для вас здзелку.
Локісаў патыліцай адчуў, як зграя шваграў за спінай навастрыла калматыя вушы.
Прадайце мне тое, што ў вас пад сталом, яшчэ цішэй, каб не чулі Козелы, прашаптаў ён. Я дам вам за гэта прыстойныя грошы.
Гена разгублена залыпаў вачыма, зірнуў на радню, зноўку глянуў на Локісава. У зале павісла непрыемная цішыня. Локісаў адчуў: зараз любы няправільны рух або “дурное слова ў абшчэсцвенным месцы” і зграя дзевераў са сватамі кагалам наваліцца на яго ззаду. Ён асцярожна павярнуўся і паспрабаваў “сватам” усміхнуцца. Учора ў спешцы ён іх толкам не запомніў, а цяпер угледзеўся. На памяць прыйшоў стары фотаздымак, які трапіўся яму нядаўна ў інтэрнэце: сяляне нейкай губерні пачатку дваццатага стагоддзя панурыя мужыкі з акладзістымі сівымі бародамі, у кажухах, несувымерна вялікіх валёнках і калматых шапках. На гэтых, праўда, замест кажухоў былі паляўнічыя пярэстыя камуфляжы, аднак паглядалі яны на Локісава гэтаксама, як сто гадоў таму мужыкі на блыху, а калі больш дакладна, на залётнага фатографа: з недаверам і цікаўнасцю.
- Вы гэта, барын, пра што? нарэшце падаў голас Гена.
- Ды што тут незразумелага? Локісаў павярнуўся. Ствол мне патрэбны. Ды лепш не валына самапальная, не абрэз, а шматзарадны паляўнічы карабін.
Ну, гэта... замычэў, як зазвычай, Гена. А дзе ж яго ўзяць?
Што значыць дзе ўзяць?! страціўшы раўнавагу, павысіў голас Локісаў. Вунь у вас на канапе цэлы арсенал сядзіць. Або сваё, тое, што пад сталом хаваеце, прадайце!
Нее... тужліва працягнуў у адказ Гена. Гэта не, ніяк... Зброі ў нас тут ніхто не трымае, ён зноў дастаў з шуфляды ліпяздрульку, даючы зразумець, што размова скончана.
Локісаў краем вока асцярожна азірнуўся за спіну. Козелы, зразумеўшы, што пагрозы няма, трохі расслабіліся, адставілі ўбок карабіны і вярнуліся да сваіх заняткаў. Толькі стары пад барочнай вазай круціў доўгі вус і глядзеў на яго ва ўпор, быццам трымаў на мушцы.
Так. Зразумела. Нічога няма! суха прамовіў Локісаў. Разалію пакліч!
Дык гэта. Спіць яна.
Няважна. Пабудзі! Скажы, гаспадзін Граф прыйшоў па пытанні, якое не цярпіць адкладання!
Гена неахвотна падняўся і знік за бакавымі дзвярыма. Неўзабаве з’явілася Разалія з крыху прыпухлым спрасонку тварам. He даючы ёй канчаткова прачнуцца, Локісаў тут жа перайшоў у наступ:
Разалія Францаўна, скажыце, вы за чырвоных або за зялёных?
Заспетая знянацку, тая няўцямна паглядзела на Локісава, не знаходзячы, што адказаць.
Я разумею, ні чырвонага, ні зялёнага вы не п’яце, паспрабаваў ён патлумачыць сваё пытанне, аднак усё ж: вы за Пракуратара або за Замак?
Ды нахран мне ні ваш Пракуратар, ні Замак не здаліся! прачнулася нарэшце Разалія. Мы ні за тых, ні за гэтых! Мы самі па сабе. Што добрага ваш Пракуратар нам зрабіў? Толькі і ведае, што шчаміць малы бізнес, быццам мы не людзі, а вошы якія. Усё нейкія паборы новыя прыдумляе! To на бібліятэку трасе, кажа, маўляў, нашы зборы эзатэрычнай літаратуры павінны быць лепшымі не толькі ў раёне і вобласці, але і ў свеце дайце грошай! А паспрабуй не даць. Тут жа на цябе якую-небудзь халеру ці санстанцыю нашле. Ці яшчэ ўсеабласное свята паганскай песні “Славянскі Калаўрат” прыдумае. А вы гэты Калаўрат бачылі? Ну чыстая свастыка, далібог, толькі скругленая! I што вы думаеце, на гэты Калаўрат не толькі з нашага, але і з усіх суседніх раёнаў да нас два тузіны мядзведзяў прыязджаюць і тры тузіны казлоў, а ўжо зайцоў, лісаў, ласёў, ваўкоў і янотаў усялякіх дык і не злічыць!
Якіхяшчэмядзведзяў? здзіўлена перапытаў Локісаў.
Ну, зразумела якіх. Мужыкоў у шкурах мядзведжых. Некалькі дзён ходзяць па пасёлку п’яныя з казлінымі пысамі, спяваюць, рагочуць. He Калаўрат, а калаблуд нейкі! А ў клуб дык і наогул не ўбіцца. Яно, з аднаго боку, як бы добра: і госці, і тутэйшым свята, і гасцініцы прыбытак. Ды толькі Пракуратар-та ваш кажа: вы, гатэльны бізнес, спонсары, сяліце людзей па сабекошце, а яшчэ лепш бясплатна! А не жадаеце, то заўтра пажарнікі з праверкай прыедуць. Вось і ўвесь бізнес. Усеабласны злёт паганскай песні прайшоў, казлы з лісіцамі ў цябе ў нумарах папілі, пакалаблудзілі, а ты ў мінусе. Бывае, што яшчэ і ручнікі з сабою прыхопяць. Маскалі
з Замка хоць у кішэню не лезуць. Нейкія там гешэфты сабе цішком абцяпваюць. А так іх не відаць і не чуваць. Хоць я маскалёў не люблю. Чорт яго ведае, чаго ад іх чакаць. Возьмуць ды адкрыюць у Замку замест казіно гасцініцу. Як нам з імі тады канкураваць? Ды і дзед мой з імі ваяваў яшчэ ў грамадзянскую пад Варшавай, а потым з Жалігоўскім Вільню браў. А тут да Вільні рукой дастаць. I ўсе сваякі ў мяне там. А бачыце, як выйшла! Мы на гэтым краі зямлі. А яны на тым. I паміж намі прорва. А некалі было...
Добра, добра, Разалія Францаўна! Я зразумеў, вы не з партыі Пракуратара. Гэта вельмі добра. А значыць, у нас ёсць агульны інтарэс. А раз у нас ёсць агульны інтарэс, я ўпэўнены: тое, пра што я вас зараз папрашу, вы нікому, а пагатоў самому Пракуратару, пад страхам смерці не скажаце!
Пракуратару я, можа, і не скажу, толькі вось інтарэсу з вамі ніякага агульнага пакуль я не бачу.
Ну як жа, палічыце, у якую капейчыну абыдзецца пастой у гатэлі ўсіх вашых сваякоў. А калі вы гэтых Козелаў дзядзькоў, стрыечных братоў ды шваграў яшчэ і корміце... Локісаў шматзначна павярнуўся і абвёў усіх прысутных позіркам. Ён заўважыў, што за столікам маладзёнаў, якія гулялі ў дурня, ужо з’явіліся тры шклянкі і вялікая бутля з троху мутнаватым напоем. А калі яшчэ і поіце, працягваў ён, хай нават недарагім уласнага вырабу бімберам, то за тыдзень гэта бюджэт цэлага вяселля. Быў бы я жаніхом вашай дачкі, тады зразумела. А так я вам ніхто, а дачку сапраўды неўзабаве замуж
выдаваць. Дык навошта вам цяпер гэтае незапланаванае пазашлюбнае вяселле?
Ну, ну, да чаго гэта вы хіліце? Разалія пасунулася бліжэй.
Хілю я да таго, што мне трэба адсюль уцякаць, а вы мусіце мне ў гэтым дапамагчы. I не толькі дапамагчы, але яшчэ на маіх уцёках зарабіць. Карацей, прадайце мне карабін. Толькі не такі рарытэтны, як у таго дзядулі пад вазай. Дарэчы, ён вам кім даводзіцца? Можа, ён таксама з Жалігоўскім Вільню браў?
He, Улодак Вільні не браў. А вось бацька ягоны да пяцьдзясят другога года ў лясных братах заставаўся, пакуль на Калыме не знік.
Локісаў паглядзеў на Улодака. Той, адчуўшы, што размаўляюць пра яго, яшчэ больш насупіўся, змяніў руку на вінтоўцы і пачаў круціць заходнюю палову вуса.
Добра, згадзілася Разалія, хвілю памеркаваўшы, я паспрабую вам дапамагчы. Аднак гэта будзе нятанна. А ці хопіць у вас грошай? Вы яшчэ за дзве ночы са мной не разлічыліся.
- Колькі будзе каштаваць ваша дапамога?
- He магу зараз вам сказаць. Ідзіце ў нумар, я перагавару з сім-тым і вам паведамлю.
Вярнуўшыся ў нумар, Локісаў пералічыў рэшту грошай. Калі ён ехаў сюды, то прыхапіў з сабой прыстойную суму
з намерам пакінуць задатак за дом. Калі адняць выдаткі: пляшку Каньяку, кракаўскую кілбасу ў першы вечар, ноч у гатэлі па старым кошце, некалькі начэй па новым, лейку, шэсць бутэлек віна, то заставалася яшчэ нямала. Аднак усё роўна гэтага не хапала, каб заплаціць за карабін. He, вядома, яшчэ меўся варыянт пакінуць у заклад машыну, а потым неяк яе выкупіць. Галоўнае любым спосабам адсюль вырвацца.
Локісаў падышоў да тумбачкі і наліў паўшклянкі віна. Аднак, нюхнуўшы, піць не стаў, акуратна пераліў назад. Ноччу ў лесе яшчэ прыдасца, нават пах будзе на руку дакладна распужае звяроў, падумаў ён і зірнуў на вялікі гадзіннік на касцельнай вежы 9.27. Экран тэлефона паказваў 16.27 і адзін непрыняты званок. Локісаў са здзіўленнем знайшоў выклік з Замка. Узрадаваўшыся, як вестцы ад добрага сябра, ён тут жа набраў нумар Давіда Якаўлевіча. Пачуліся доўгія гудкі, і ўсё той жа звонкі дзявочы голас паведаміў, што абанент не можа падысці да тэлефона.
Добра, магчыма, сапраўды не можа, потым набяру, падумаў Локісаў і зноўку наліў паўшклянкі “руму”. Званок ад Якаўлевіча быў добрым знакам. Значыць, рана спісваць Замак. Перамагаючы парфумерны смурод, ён падняў шклянку і залпам выпіў. Знізу пачуліся рогат і гучныя галасы. Мабыць, гарнізон пярэстых Разаліных дзевераў пакрыху абжываў шлюбны караблік. Бліжэй да ночы ў вестыбюлі на першым паверсе будзе ўжо сапраўдная матроская таверна. Толькі ён падумаў, што гэта добра, прасцей праслізнуць незаўважна, як у дзверы асцярожна пагрукалі.
Узрадаваўшыся, што Разалія так хутка вырашыла пытанне, ён кінуўся адчыняць, аднак на парозе стаяла не Францаўна, а незнаёмы мужчына вельмі смешнай знешнасці. Выглядаў ён неяк не па-тутэйшаму, так што Локісаў нават не знайшоў, да якога з відаў мясцовай фаўны яго можна аднесці.
Мужчына быў невысокага росту, але надзвычай поўнага целаскладу, так што яго шэры даволі паношаны аднабортны пінжак ледзь-ледзь сыходзіўся гузікамі на пузе. Праз пятлю бясконцасці сілай сцягнутых краёў вылазіла белая пакамечаная кашуля. На ягоным колеру астраханскай дыні твары сядзелі вялікія рагавыя акуляры, за якімі мітусліва гойсалі дзве буйныя карыя гарошыны. У руках мужчына трымаў вялікі старамодны партфель, хутчэй, падобны на драўляны футарал ад швейнай машынкі “Зінгер”.
Позвольте, позвольте войтн, вымавіў пузаты гаспадзін, няўпэўнена азірнуўся назад і асцярожна зрабіў крок у пакой. Простнте, умоляю, простнте, что беспокою! Позвольте представнться! Вольдемар Венеднктовнч! Вообіце-то по паспорту я Владнмнр Венеднктовнч, но мне больше нравнтся первонсточннк, так сказать, первородное звучанне. Вы же знаете, что Владнмнр, который крестнл Русь, на самом деле был внкннгом по нменн Вольдемар. А Рогволод Рогенхнльдом, Рогнеда, соответственно, Рогенхнльдой, ну н, естественно, веіцнй Олег был Хелгаром, князь ІЛгорь — РІнгваром, а княгння Ольга — Хельгой!
I вы прыйшлі мне пра гэта паведаміць? нарэшце знайшоўся, што адказаць, Локісаў.
Нет, конечно, простйте, простйте! Нзвйнйте, что беспокою, но я просто обязан немедленно засвйдетельствовать свое почтенйе! Простйте, что не сразу, не в первый же день! Но самй понймаете, іцекотлйвые обстоятельства. К тому же конфйденцйальность! Самй понймэете, нйкто не должен знать, что мы вйделйсь. Все-такй у меня должность! Позвольте прйсесть?
He чакаючы адказу, Вальдэмар Венедыктавіч плюхнуўся на край ложка, паставіў на калені футарал ад машынкі “Зінгер” і ўтаропіў на Локісава дзве карыя гарошыны. Вывучаючы, імгненне счакаў і працягнуў:
Еіце раз простйте за беспокойство! Должность у меня хоть небольшая, но все же в этйх местах почетная. Как бы, еслй выразнться языком Гоголя, смотрйтель учйлйіц, а по-современному дйректор школы. А ведь начйнал я с простого учйтеля йсторйй. Да, здесь же, в этой школе. Как сейчас помню, меня тогда ученйкй Вольдемар Пургеновйч прозвалй. Атеперь нет, теперь так уже нйкто не зовет... Вальдэмар грозна зіркнуў вачыма. Я нм показал лйнейкйну мать, теперь пусть только попробуют!
Як жа вас цяпер называюць? пацікавіўся Локісаў.
Вальпургйевйч. Вольдемар Вальпургйевйч. Ну, согласнтесь, Вальпургйева ночь звучйт благородней, чем слабйтельные таблеткй. Хотя некоторые злые языкй меня еіце Валькйрьевйчем называют.
Ну гэта яшчэ нішто сабе! Добра, што не Вікіліксавічам, Локісаў узняўся і на ўсялякі выпадак адсунуў крэсла на два крокі ад ложка. Нечаканы прыход Вальдэмара
Вальпургіевіча пачынаў выклікаць у яго трывожныя здагадкі. Можа, гэта і ёсць той самы ганец ад Локісаў?
Нет, нет, я надолго вас не побеспокою, быццам улавіўшы хаду яго думкі, працягнуў Валькір’евіч, я только хотел лнчно засвндетельствовать вам свою преданность н уваженне. Ну а также предложнть любую поснльную помоіць. Хотя, поймнте меня правнльно, сугубо конфнденцнально.
Дапамогу? яшчэ болей насцярожыўся Локісаў. Якую ж вы можаце аказаць мне дапамогу?
Ну, конечно же, разделяю ваш скептнцнзм, что я свонмн слабымн снленкамн могу сделать для такого чело... для такой персоны, как вы. Но все же! Я слышал, у вас трудностм с коньяком. Так я вот...
Ён пстрыкнуў зашпількай на партфелі і тут жа дастаў з яго дзве бутэлькі “Версаля”. Побач з імі на стол ляглі палка сыравэнджанай кілбасы і бляшанка кансерваваных крабаў.
He абы-какая, а настояіцая “Брауншвейгская”, Борнсовскнй мясокомбннат! задаволена прамовіў Валькір’евіч і зноўутаропіў на Локісава дзве чорныя гарошыны.
Ну гэта ж іншая справа! Прыемна сустрэць прыстойнага чалавека, адразу ажывіўся той.
Падхапіўшыся з крэсла, ён тут жа адкаркаваў бутэльку і разліў у дзве шклянкі. Вальпургіевіч пачаў быў аднеквацца, казаць нешта пра печань, але Локісаў сунуў яму чарку ў рукі, запатрабаваўшы прыгубіць хаця б сімвалічна.
Скажыце, Вальдэмар Венедыктавіч, вы ж чалавек нетутэйшы? спытаў Локісаў пасля першага глытка. Ён усё ніяк не мог яго класіфікаваць. На розум прыходзілі
нейкія экзатычныя віды звяроў, якія не мелі да гэтых месцаў ніякага дачынення. Ды яшчэ гэтая дзіўная манера гаварыць.
Совершенно верно вы йзволйлй подметйть! Сюда меня йз Вйтебска по распределенйю прйслалй. А родйтелей мойх, соответственно, прйслалй в Вйтебск по распределенню йз Саратова. Так что я, можно сказать, едйнственный в этйх дйкйх краях йстйнно русскйй человек.
Гэта вельмі, надзвычай добра! яшчэ больш ажывіўся Локісаў. Калі вы адзіны ісцінна рускі чалавек, значыць, вы бяспечны! Значыць, вы не можаце быць... ён хацеў сказаць “Локісам”, але стрымаўся. Спярша трэба праверыць, ці ўсё, што Вальпургіевіч вярзе, праўда.
Как же я могу быть опасен?! Скорее, наоборот, н в этом й есть вторая прнчйна моего к вам вйзйтэ! Господйн Локйсов, у меня к вам огромная, велйчайшая просьба! В этой йсторйй только на вашу снйсходйтельность й велйкодушйе уповаю! Самй понймаете, должность у меня такая: всегда обйженные будут! Кому-то затреіцйну, кому-то гшнка, кому-то лйнейкйной матерью по лбу, кому-то “неуд” за четверть! Но это же детй! Нх же воспйтывать надо! А не будешь строг онй тебе не только пургеныча, но й хуевйча, простнте за моветон, в йзвестное место вставят!
Добра, добра! Дзеці, падлеткі, хуліганы! Усё гэта ясна, пачынаў губляць цярпенне Локісаў. А просьба ў чым?
— He губйте, батюшка! Страшно мне, ой, как страшно! А в этом медвежьем углу йстйнно русскому человеку
нн помолнться, нн нсповедаться негде! Когда-то нуден, а теперь однн язычннкн, a то еіце хуже латнняне кругом! Хотя местному ксендзу тоже не позавндуешь. Тут как этот праздннк козломордой песнн начннается, он ночь напролет костел не закрывает, целымн суткамн службу ведет, все прнзывает опомннться, в Хрнстово лоно вернуться! А этн козлорогме, как нарочно, сетку зеленого наберут н прямо под костелом танцуют! Нет, нет, вы не подумайте, я к вам не нсповедоваться прншел! Я на нсповедь в район езжу. Батюшка у нас там есть хорошнй отец Онуфрнй, экзорцнст н спецналнст по чертям. Девять лет в Крестах отсндел. Там же крест взял на себя чертей гонять! Только знаете, четыре года, как нашего учмтеля по хнмнн Альбертнну Богуславовну сьелн, я в постоянном страхе жнву! Ведь я же поннмаю, кого следуюіцего сожрут!
Так, так, з гэтага месца падрабязней! напружыў увагу Локісаў.
А какне подробностн вас ннтересуют? Конечно, Альбертнна Богуславовна была женіцнна строгая, спуску ннкому не давала. Настояіцнй професснонал н фанатнк своего предмета! Бывало, зайдешь к ней на урок, все по стойке смнрно сндят. He шелохнутся. Только попробуй не знать формулу окснда-днбромнда! Но ведь п предмет поэтому зналн. Районные олнмішады по хнмнм вьшгрывалн! Только многне ее не любнлн. А четыре года назад пошла Альбертнна по грнбы н оттуда уже не вернулась. Представляете, нашу-то Альбертнну-то Богуславовну взялн какне-то двоечннкн, да н сожралн! А она-то сама
такая маленькая, как грйбочек. Бывало, пойдешь с ней в лес за компанйю, она возьмет в рукй боровйчок, а сама с него-то размером. Ей-Богу, еслй дождь, то под шляпкой может укрыться...
Чорныя гарошыны Вальдэмара Вікіліксавіча памакрэлі, а на твары з’явілася сутаргавая грымаса.
Так-так, сумная гісторыя, спачувальна прамовіў Локісаў. Скажыце, Вальдэмар Вікенцьевіч...
Венедйктовйч.
Прабачце, Венедыктавіч. А дзе гэта ўсё здарылася?
Лес у нас есть очень хорошйй на запад от поселка. Грйбов там море! Только сейчас уже нйкто не собйрает, так как зверья развелось там много. А четыре года назад еіце было можно.
Добра, Вальдэмар Варфаламеевіч, прабачце, Вікенцьевіч, заблытаўся я ўжо ў вашых імёнах, чаго вы ад мяне канкрэтна хочаце?
Ну как же, это ж очевйдно! Все же понймэют, кто вы. Теперь без вашего ведома здесь нй одйн грйбочек сьеден не будет. Знаете, я очень даже рад вашему возвраіденню. Я всегда говорйл: с мафйей йметь дело проіце, чем с властью. Помнйте, в девяностых: хочешь открыть бйзнес лйбо порешать делйкатные вопросы, куда человек обраіцался? Ну, конечно же, не в мйлйцйю. Что толку, что этот наш Прокуратор, наш этот домороіценный вйнодел й массовнк-затейнйк Лапйцкйй столько лет за Локйсом гоняется. А людей как жралй, так й жрут! Но теперь-то вы наведете порядок! Нет, я понймаю, кого-то сьесть все равно надо. Но должна же быть
соцмальная справедлйвость. Ведь столько же развелось нйкчемного народу, кого скушать й сам Бог велел! Но людей-то достойных, образованных й уважаемых зачем? Умоляю, скажйте вашйм, чтобы дйректора школы не трогалн! А еіце завуча по воспйтательной работе! Еслй хотйте, я вам спйсок составлю, кого в нашей школе нельзя, а кого прй определенных обстоятельствах можно. А я вам за это все, что пожелаете! Хотйте коньяку, хотйте колбаскй “Брауншвейгской”, сервелат опять же неплохой венгерскйй мне йз столйцы прйвозят.
Добра, добра, я ўсё зразумеў. Ідзіце, Вальдэмар Вальпургіевіч, працуйце! Я распараджуся, каб вас не чапалі! Аднак памятайце: калі-небудзь я папрашу вас пра паслугу, і вы не зможаце мне адмовіць. А! Між іншым, не маглі б вы пазычыць мне трохі грошай, a то нешта я патраціўся ў дарозе, і зараз на адну вельмі патрэбную рэч крыху не хапае.
Конечно, конечно, на потребную речь с превелйкой радостью, замітусіўся Вікенцьевіч і пачаў выграбаць з кішэняў нейкую дробязь. Шесть рублей. Больше не брал, но, еслй надо, я могу сбегать!
- He трэба! Я пажартаваў! Так, прыгадалася нешта з класікі, Локісаў узняўся, усім сваім выглядам паказваючы, што прыём закончаны.
- Позвольте выразйть безгранйчную радость с прйчйны нашего знакомства й поцеловать ручку!
- А гэта яшчэ навошта? нахмурыў бровы Локісаў.
- Ну как же! В фйльмах про мафню всегда ручку целуют. А вы теперь наш крестный отец родной й благодетель!
- Вось давайце, Вальдэмаравіч, толькі без гэтага! Нднте, сейте знання н ннкого не бойтесь! Калі трэба будзе, я вас знайду.
- Вядома, вядома! Калн треба будет! замітусіўся Венедыктавіч каля дзвярэй. Только я вас очень прошу, ннкому не рассказывайте о нашей встрече. Вы же меня поймнте, полная конфнденцнальность!
Як і варта было чакаць, кошт стрэльбы аказаўся несувымерным суме, што мелася ў Локісава. Але і ад закладу Разалія адмовілася, запатрабаваўшы ў разлік аддаць ёй машыну цалкам і без рэстытуцый. Аўто было, вядома, не новае, з вялікім прабегам і праблемамі з кузавам, добры кошт яму ў базарны дзень дзве тысячы баксаў, але ўсё ж гэта здавалася ўжо занадта.
Аднак і выбару ў Локісава не было. Пасля нядоўгіх пярэчанняў ён пагадзіўся, выгандляваўшы дадаткова скрыначку патронаў, аплату нумара за апошнія суткі, компас, ліхтарык, гумовыя боты, два батончыкі “Снікерс”, дакладны план-інструкцыю, куды ісці, і на ўсялякі выпадак — спальнік. Дамовіліся, што пасля дванаццатай ночы ён спусціцца ўніз і знойдзе ўсё гэта ў загадзя ўмоўленым месцы.
Расцягнуўшыся на ложку, Локісаў разважаў пра ўцёкі. Галоўную небяспеку ўяўлялі, вядома, ваўкі. Ён спрабаваў узгадаць, што пра іх ведае і як уратавацца пры сустрэчы,
але ў галаву лезла ўсялякая лухта, вычытаная ў інтэрнэце: як недзе ў Якуціі ваўкі збіліся ў гіганцкую зграю ў чатырыста галоў і за дзень зжэрлі трыццаць коней. Яшчэ ён прыгадаў скаргу тувінскіх аленегадоўцаў на паляўнічых, якія ваўка правільна абкласці не ўмеюць: прыязджаюць у тундру, як на сафары пакрасавацца на новых джыпах, пабухаць, пастраляць па рухомых мішэнях, а звер ад гэтага робіцца толькі злейшым і разумнейшым.
Таксама ён узгадаў, што нельга глядзець ваўку проста ў вочы, нельга ўцякаць, нельга паказваць страх, а калі сустрэў зграю, лепш залезці на дрэва. А калі воўк падыдзе зусім блізка, трэба стукнуць яго па нахабнай мордзе, паколькі нахабная пыса самае датклівае ў ваўка месца.
- Цьфу ты, чорт! вылаяўся Локісаў. У цемры і пысы не разбярэш, толькі два святлівыя вокі, на якія нельга глядзець, драпаць давядзецца ўсімі капытамі, а пра страх я наогул маўчу. Добра, Варфаламеіч бутэльку Каньяку падагнаў. Карацей, усё будзе не па інструкцыі.
Локісаў падняўся з ложка і выглянуў у акно. Гадзіннік на вежы паказваў 9.27. Поўня флуарэсцэнтна асвятляла плошчу. Невялікія чорныя баранчыкі плылі па небе. Першая імжа прыхапіла траву перад саборам.
- Гэта добра. Поўня мне ў дапамогу, ды і марозік трохі бруд прыб’е. Галоўнае, каб стрэльба не падвяла. Як шмат вачэй у цемры ўбачу, адразу пачну смаліць па нахабных пысах.
Локісаў пляснуў у шклянку крыху “Версаля” і хацеў быў выпіць, як нечакана пачуў за дзвярыма нейкі шоргат.
Ён асцярожна падышоў бліжэй і прыслухаўся. 3 таго боку, відавочна, нехта стаяў. Гэты нехта задушліва дыхаў, крахтаў перамінаўся з нагі на нагу. Локісаў хацеў ужо вярнуцца за нечым цяжкім, як раптам незнаёмец за дзвярыма чхнуў, нечым зашамацеў і смачна высмаркаўся. Локісаў з палёгкай уздыхнуў, вырашыўшы, што пярэварацень так смаркацца не будзе, і асцярожна прыадчыніў дзверы.
У паўзмроку калідора стаяў высокі сухі мужык з вялікім носам-круком і глыбокімі ямінамі замест шчок. Скура на ягоным твары настолькі абцягвала сківіцы і скулы, што ў цемры здавалася: замест галавы ў яго толькі чэрап з насунутым на яго кароткім парыком.
Вы хто? далікатна пацікавіўся Локісаў.
Дазвольце прадставіцца, Казімір Пшыбыльскі, прашаптаўхуды сіплым, быццам прастуджаным голасам.
Што вы там нашэптваеце? He чуваць нічога!
He магу гучней, пан Шэмет, нас могуць падслухаць, Казімір азірнуўся ў бок лесвіцы. Можна ўвайсці?
Ён зрабіў крок у пакой, тут жа ўцягнуўшы за сабой з цемры калідора велізарную гаспадарчую торбу.
Пшэпрашам, пан Шэмет, што ў непшыемны час, прасіпеў Казімір гучней. Зручнага моманту чакаў. He так латво до пана трапіць, каб ніхто не зобачыў. Віжу, гэты балбатун Вальдэмар у пана пабываў ужо. Скурвы сын і тут апярэдзіў.
Пры святле лямпы Локісаў разглядзеў Казіміра лепей. Аказалася, што чэрап усё ж такі меў трохі мяса, нават, хутчэй, не мяса, а жыл. Глыбока пасаджаныя вочы былі нявызначанага шараватага колеру, таму распускаліся
ў кантрасных ценях пад эркерамі надброўных дуг. Апрануты ён быў проста і строга: высокія кірзавыя боты, афіцэрскія нагавіцы і балотнага колеру фрэнч. У цэлым выгляд Казімір меў нашмат больш злавесны, чым Вальдэмар Вальпургіевіч. I калі б ён не прадставіўся, Локісаў, хутчэй, даў бы яму імя Фрэдзі, толькі не Кругер, а Кручкер у гонар вялікага кручкаватага носа.
Скажыце, прозвішча ваша гучыць неяк не па-тутэйшаму, вы што, паляк? пачаў Локісаў здалёк, спрабуючы ацаніць патэнцыйную небяспеку новага госця.
Очэвісце, пан Шэмет! Нарадзіўся я тут, але дзядэк муй Міхал Пшыбыльскі і бабця Яніна Кавальска асаднікамі пераехалі сюды ў дваццаць другім з Коніна, па дэмабілізацыі дзядка з войска польскего.
Асаднік! О, дзенькі Богу што пан поляк! Праўдзівы! He тутэйшы касцельны, а сапраўдны польскі! узрадаваўся Локісаў, праўда, зазначыўшы пра сябе, што за два пакаленні жыцця тут нават з праўдзівым палякам можа здарыцца любая мутацыя, але ўсё ж шанцы, што пан Локіс, значна памяншаліся.
Докладне, мы поляцы праўдзівыя, каронныя! He мясцовыя касцельныя. Тыя і па-польску ладне мувіць не могуць, а толькі карту паляка ім падавай!
Так што ж вас з Коніна, так бы мувіць, з Велькапольскі ў такую вонзкадупу занесла? спачувальна спытаў Локісаў.
Хто ж, пан Шэмет, втэды муг знаць. To тэраз ту дупа. А кедысь обок сталіцы жылі, Вільно было на выцёнгненце рэнкі. На рынак і ў кінатэатр до Вільно ездзілі.
— Ну тады добра, часу няшмат, пяройдзем да справы! зусім павесялеў Локісаў. Што ў вас там? кіўнуў ён на гаспадарчую торбу.
Казімір зараз жа схіліўся над ёй і грымнуў аб стол падарункавай зэро седэм пляшкай “Зуброўкі”.
Ооо! Вось цяпер бачу, што пан Казімір праўдзівы паляк. Пан любіць зуброўку. А тутэйшыя касцельныя палякі не любяць зуброўкі. Болей за тое, па сакрэце пану скажу: тутэйшыя палякі ненавідзяць зуброўку. А ўсё таму, што несапраўдныя, таму піць яе не ўмеюць, і кожны хоць бы раз у жыцці атруціўся зуброўкай. А пасля першага разу ты яе потым усё жыццё на дух не пераносіш.
Так і пан жа поляк, з недаверам выкаціў з надброўных пячораў шэрыя вочы Пшыбыльскі. Продкі пана Шэметы, род польскі.
Э, не! Я зуброўкай таксама адзін раз атруціўся! Таму давайце, пане Казімір, не блытаць: хоць і жылі мы ў адным паньстве, але Полыпча гэта Польшча, а Літва гэта іншае. Mae продкі, можа, і размаўлялі па-польску, аднак род наш літоўскі і любіць крупнік! Ну ды добра, што ў вас там яшчэ прызапашанае?
Казімір выцягнуў з торбы тушку цалкам запечанай курыцы, кальцо пальцам пханай кілбасы, слоік марынаваных грыбкоў і бохан хатняга хлеба.
О! А вось за гэта дзенькую! задаволена пацёр далоні Локісаў. Падсілкавацца перад дарогай якраз тое, што трэба! А зуброўку забярыце! Шкада, змарнуецца. Наступным разам проста добрага бімберу прынясіце! Аднак якая ў вас просьба?
Казімір зрабіўся яшчэ больш сур’ёзным і ціхім голасам прасіпеў:
Разумееце, пане Шэмет, я ўжо шмат гадоў загадваю тутэйшай поштай.
Паштмайстар, значыць.
Докладне, паштмайстар...
О, Матка Боска! А вас-та за што? не даў дагаварыць яму Локісаў. Вы-та што дрэннага людзям зрабілі? О, Езу! He, ну гэта проста абуральна!
Докладне, пане Шэмет! Ніц дрэннага людзям не зрабіў. Але толькі год таму паштальёнку нашу, пані Броню, загрыз скурвысын!
Так-так! Дзе гэта здарылася?
Па дродзэ на Лакаварць. Пошту она да Сурвіл несла.
Зноў Лакаварць! Што ж гэта за месца такое?!
Месца там гіблае. Як вам, пану Шэмету, не ведаць?
Локісаву вельмі захацелася спытаць Казіміра, што такое ён як Шэмет павінен пра Лакаварць ведаць, але з засцярогі толькі згодна кіўнуў у адказ:
Так, ведаю, ведаю... Бываў, бываў...
Вас, пане Шэмет, длуго ў нашых краёх не было, працягваў Казімір. Без вас тут зусім распусціліся. На вас уся надзея, што пожондак тут наведзяце.
Навядзём, пане Казімір, навядзём. Я ўжо гэтым шэльмам задам! Локісаў не стрымаўся, адарваў ад курыцы апетытную нагу з хрусткай скуркай і пачаў прагна есці. Толькі ўсё роўна не магу зразумець: брыгадзіра ЖЭСа і хіміцу Альбярціну ясна за што, але гэтая ваша пані Броня што людзям дрэннага зрабіла?
Вось то і мне болып за ўсё непокоіт! Але ёсць, пане Шэмет, едно тлумачэнне. Жаруць яны тылько бюджэтнікаў, тылько дзяржслужачых, так бы мувіць, паньствовых людзей! Вось таму я за себе і за іншых непакоюся!
Як гэта толькі бюджэтнікаў?! ад нечаканасці Локісаў ажно застыў з курынай нагой.
Ды вось так, пане Шэмет! Вшыстцы, каго яны зжэрлі, былі бюджэтнікамі, то бок дзяржслужачымі! Што пані Броня, што брыгадзір, што Зінка. Гэта ж склеп паньствовы! I не еднэго выпадку, каб фермера якего, прыватніка ці хаця б дармаеда! Дзе справядлівасць?
He! Ну гэта проста чорт ведае што! Локісаў ускочыў, выцер ручніком тлушч з вуснаў і пачаў у абурэнні хадзіць па пакоі. He, ну гэта проста неверагодна! Каб жэрці адных толькі бюджэтнікаў! Паньствовых людзей! Гэта ж якая безгаспадарчасць! Ну я ім, курва маць, пакажу! Ну я ім задам! Я ўжо тут парадак навяду!
Навядзіце, пане Шэмет, навядзіце! Я, так бы мувіць, ад імя ўсіх бюджэтнікаў вас прашу! Час з гэтым гвалтэм скончыць! Зараз тылько на вас уся надзея.
Вось што я вам, пане Казімір, скажу! Ідзіце і за пошту не турбуйцеся! Жонцы перакажыце, што курчак бардзо добры! Можна крыху болын спецый наступны раз. А я ўжо ім увалю па самыя гланды па касматых рылах! А за бюджэтнікаў асабліва! За ўсіх, вядома, не магу абяцаць. Усялякія дзяржслужачыя, самі ведаеце, бываюць. Але справядлівасць адновім! Жэрці будуць прапарцыйна, адпаведна з квотамі. I пра бімбер не забудзьцеся. Ведаеце, пане Казімір, бардзо любе добры хатні бімбер!
Выправіўшы Пшыбыльскага ў калідор, Локісаў адламаў ад курчака другую хрусткую ножку і з палёгкай уздыхнуў:
Во нервовая служба! Проста руская рулетка, далібог! He ведаеш, хто перад табой: пярэварацень або прасіцель. Цябе з’ядуць ці ты падсілкуешся! Ды ну яе да д’ябла! Даесці курчака ды ўцякаць адсюль! Ды як найхутчэй!
Як і меркавалася, пазашлюбны гарнізон Разаліных дзевераў да вечара канчаткова абжыўся ў гатэлі. Локісаў прыслухоўваўся да галасоў, што даносіліся з ніжніх палуб. Адтуль даляталі дружны рогат, шкляны перазвон і п’яныя крыкі. Раз-пораз у эфір урывалася рэклама ФэГе “Жнзнь без болн наша цель!”, якую змяняла рэклама ТаМі мэблі бязлітаснай і бесчалавечнай.
Бліжэй да поўначы галасы пачалі патроху заціхаць. Толькі купка самых трывалых працягвала звінець шклянкамі і бляяць, але ўжо не так бадзёра і гучна. Каля гадзіны ночы Локісаў сабраў у заплечнік усё, што палічыў патрэбным узяць з сабой, і спусціўся ў вестыбюль. Народу там заставалася няшмат: некалькі Козелаў на канапе вялі напаўсонную п’яную размову, ды ў крэсле драмаў усё той жа ўлан з рарытэтнай стрэльбай. За стойкай, як і было дамоўлена, сядзела Разалія.
Непрыкметна праслізнуўшы праз кают-кампанію, Локісаў выйшаў на вуліцу і хуценька нырнуў у апраметну ю
цемру за рогам, так, каб яго не паспеў заўважыць Уладзімір Ілыч. Пачакаўшы крыху, пакуль звыкнуцца вочы, ён агледзеўся. Наўкол не было нікога. Вулічныя ліхтары з эканоміі пагасілі, але поўня па-ранейшаму асвятляла наваколле халодным інфернальным святлом. Трымаючыся цёмнага боку месяца, Локісаў асцярожна накіраваўся да сінагогі.
Увечары ён дамовіўся з Разаліяй, што закладку пакінуць на былых габрэйскіх могілках ля склада з цэментам, побач з тайніком, дзе Бярмуды хаваў шклянку. Іншых месцаў Локісаў проста не ведаў, а гэтае выклікала давер. Неўзабаве ён збочыў у двор за хазмагам, азірнуўся на Ільіча і амаль навобмацак стаў набліжацца да схованкі.
Абмінуўшы тайнік са шклянкай, ён зрабіў яшчэ пару крокаў і запусціў руку ў выйму паміж мурам і плотам. Пальцы намацалі павуцінне, потым вільготныя галінкі, апалае лісце, анучу, кавалак цэглы, але торбы там не было. Локісаў занерваваўся, памацаў яшчэ, дастаў з кішэні карабок, чыркнуў запалкай: ніша была пустая. Ён падскочыў і замітусіўся па двары, чыркаючы запалкамі ў іншых месцах, у надзеі, што Разалія нешта зблытала. Аднак усё марна. Схованкі нідзе не было.
Локісаў аддыхаўся, забыўшыся на канспірацыю і Леніна, запаліў і паспрабаваў уцяміць, дзе мог здарыцца пракол. Найгоршы варыянт нехта высачыў яго і апярэдзіў. Або яго проста кінулі, забралі машыну, і panep нічога не дакажаш. У любым выпадку высветліць гэта ён мог толькі ў гатэлі.
Хуткім крокам вярнуўшыся ў гасцініцу, ён застаў у вестыбюлі ўсё тую ж кампанію. Падышоўшы да стойкі, ён як мага больш ветліва, але вельмі злосна прашыпеў:
Разалія Францаўна, скаж-жыце, калі лас-ска, а куды вы ўперлі баул? Яго няма ў схованцы!
Канеш-ш-шне, няма! як ні ў чым не бывала прашыпела тая ў адказ. I не будзе! Я скасоўваю нашу дамову!
Гэта яшчэ, чорт вазьмі, чаму?! павысіў голас Локісаў.
Таму што вы не выканалі ўмоў! Мы дамаўляліся на аўто, а не на хлам! Што вы спрабавалі мне ўцюхаць?
Нармальнае аўто, учора яшчэ бегала!
Учора яшчэ гудзела і шкварчэла! А сёння ідзіце і паглядзіце, на што яно падобна! Разалія кінула на стойку ключы ад машыны.
Схапіўшы іх, Локісаў выскачыў з гатэля і кінуўся да стаянкі.
Шайзе! Фак! фердамт! Курва маць!
Машына ўсім брухам ляжала на асфальце. Колы ў яе адсутнічалі. Падняўшы капот, ён з палёгкай уздыхнуў. Рухавік, дзякуй Богу, быў на месцы, але нехта скруціў акумулятар. Астатнія вузлы і агрэгаты быццам былі ў парадку. Вылаяўшыся яшчэ раз, Локісаў з прыкрасцю запаліў і вярнуўся ў гатэль.
24
Шэф... а... шэф! Прачніцеся! Сем сорак ужо. Крама хутка адчыніцца! У сем-сорак ён пад’едзе! У сем-сорак ён
пад’едзе! Наш стары, наш слаўны, наш айцын паравоз! Тра-ля-ля-ля! Шэф, эй...
Скрозь сон Локісаў адчуў, як нехта штурхае яго ў плячо. 3 цяжкасцю прыадкрыўшы вочы, ён разгледзеў няясны сілуэт Бярмудаў. Той схіліўся проста над ім і нёс нейкую бязглуздзіцу.
Бярмуды? Ты што тут робіш? Локісаў падскочыў на ложку.
Дык гэта... шэф, адкрыта было. Я ў гасцініцу шмыг, а ўнізе ўсе кімараць. Я наверх, а тут таксама не зачынена. А то я прыкінуў, у акно крычаць ніякай канспірацыі. Я каменьчык пару разоў у шыбу кінуў. Нуль рэакцыі. Ну, думаю, падымуся.
Колькі часу? Локісаў спусціў ногі з ложка.
Ды позна ўжо сем сорак пяць!
Колькі? Колькі? Якога чорта, Бярмуды! Я толькі спаць лёг нядаўна!
Ну гэта, шэф, зразумейце, магазін зараз адчыняць! Трубы гараць! Пахмяліцца, шэф, трэба. Ды і мапу я вось прынёс. Заданне выканана, усё ў ажуры, дарагая Індзіра Гандзі! Сем-сорак, сем-сорак!
Many! Якую мапу? Ааа... Добра, пачакай, дай хоць умыцца.
Локісаў незадаволена ўстаў і скіраваўся ў прыбіральню. Галава была цяжкай з недасыпу і пахмелля. Уначы ён нечакана для сябе напіўся. Калі б толькі Каньяк, усё б было добра. Але ён прыняў на грудзі яшчэ пару шклянак самагонкі. I гэта было памылкай.
Калі ён учора вярнуўся са стаянкі, то зрабіў яшчэ
адну спробу дамовіцца з гаспадыняй гатэля. Аднак тая катэгарычна заявіла, што здзелка адбудзецца толькі пасля таго, як ён прывядзе машыну ў парадак. Потым тыя трое, што пілі на канапе, запрасілі яго бухнуць разам. Локісаў піць не хацеў, але быў такі злы, што ад шклянкі бімберу не адмовіўся.
Потым пару гадзін ён ім нешта ўціраў пад пільным позіркам барадатага дзеда. Моладзь крычала: “Кул! Крута выпіць з пярэваратнем!” Яны рабілі з ім сэлфі і тут жа посцілі ў інтэрнэце. I толькі дзесьці каля чатырох гадзін ночы Локісаў адправіўся спаць.
Ну, паказвай, Бярмуды, што там у цябе, нехаця прагаварыў ён, калі выйшаў з прыбіральні.
Вось, шэф! той паклаў на стол новую пірацкую мапу. Гэтая, у адрозненне ад першай, была выканана вельмі старанна і дакладна. На вялікім аркушы абгортачнай паперы дастаткова ўмела была прарысаваная мясцовасць, якая ўключала пасёлак, найбліжэйшыя лясы і вёскі.
Бярмуды, што ты робіш каля гастранома? Табе трэба ў галерэях выстаўляцца! Ты маляваннем ніколі не займаўся?
Так, шэф, было такое. Яшчэ да арміі. А потым я пры штабе чарцёжнікам служыў, задаволена прамовіў Бярмуды. Але тут яшчэ не ўсё. Толькі тое, пра што паспеў даведацца. Трэба капаць далей! Аднак, шэф, самі разумееце, без інструмента як капаць?
Локісаў моўчкі палез у кішэню і выцягнуў некалькі паперак.
Між іншым, шэф, маё новае паганяла зацанілі. Усе ўхвалілі! павесялелым голасам прамовіў Бярмуды. Толькі можна не Бярмуды, а Бярмуда? Так неяк больш па-нашаму!
Валяй. Можна і Бярмуда.
Ага, вось яшчэ, шэф! Тут пару байцоў у мафію просяцца! Нармальныя франтавыя пацаны, даўно іх знаю, гатовыя быць простымі салдатамі. За службу просяць няшмат. Усяго батлевіча на дзень!
Трэба глядзець, стомлена працягнуў Локісаў.
Ды што там глядзець! Вось яны ўнізе стаяць! Шэф, а шэф, гляньце!
Локісаў зірнуў на плошчу. Пад акном стаялі, задраўшы галовы ўверх, два сумныя калягастраномныя дахадзягі. Адзін худы і з’едзены маршчынамі чымсьці нагадваў старога, што дажывае свой век, скарпіёна. Другі, грубейшы, быў з апухлым тварам і вялікім сінім бланшам пад заплылым вокам. Адданымі сабачымі вачыма глядзелі яны на Локісава так, што сэрца ў таго здрыганулася:
Добра, Бярмуда, бяром у банду з выпрабавальным тэрмінам, але пакуль на палову стаўкі. Батлевіч чырвонага на дваіх!
Шэф, а можна зялёнага? У Стасіка ад чырвонага пякотка.
Добра! Зялёнага можна.
Шэф, яшчэ яны просяць, каб вы іх ахрысцілі. A то клікухі ў іх пакуль нейкія сабачыя Стасік ды Фядзюня.
Локісаў зноў выглянуў на плошчу. Секунду падумаў і прамовіў:
локіслў
Худога назавем Мадагаскарам, а другі хай будзе Цюмень!
Шэф, а чаму Цюмень?
Ён мне нафтавіка нагадвае, такі ж мурзаты. Добра, ідзіце працуйце, а мне паспаць трэба яшчэ пару гадзін. А, вось што яшчэ, спыніў Локісаў Бярмуду каля дзвярэй. Вось вам новае заданне. Даведайцеся, хто спіздзіў у мяне колы.
Колы? Дык я і так ведаю! У мянтоўцы яны!
Як у мянтоўцы? Адкуль ты ведаеш?
Дык сам бачыў. Мы ўчора з Фядзюнем і... ну, значыць, з Цюменем і Мадагаскарам дапазна на рабоце завіслі, ліхтары ўжо нават загасілі, ну дык і бачым Міхалыч з Сямёнам пруць па два колы кожны. Занеслі іх у мянтоўку, а раніцай я гляджу ваша машына на бруху ляжыць.
Што ж ты мне раней не сказаў?! Локісаў адразу прачнуўся.
Дык не было ж пытання!
Добра, Бярмуда, ідзіце, капайце далей. Заўтра прыйдзеш з дакладам. Толькі глядзі, каб не рана!
Паспаўшы яшчэ пару гадзін, Локісаў трохі прывёў сябе ў парадак і адправіўся ў мянтоўку. На вахце дзяжурыў мардаты Міхалыч.
Ну-ка, сяржант, дай-ка аркуш паперы і ручку, заяву хачу накатаць! перайшоў Локісаў адразу да справы.
Якую заяву? той падняў на яго здзіўленыя і крыху спалоханыя вочы.
А такую заяву! Аб крадзяжы колаў!
Якіх яшчэ колаў?
А вось тых, што вууунь там, Локісаў паказаў пальцам, у канцы калідора стаяць!
Міхалыч разгублена залыпаў вачыма і зірнуў у канец калідора. У паўзмроку сапраўды стаялі чатыры локісаўскія колы. Міхалыч залыпаў вачыма яшчэ мацней, шукаючы, што сказаць, як раптам дзверы ў кабінет следчага адчыніліся, і на парозе з’явіўся Лапіцкі.
А! Грамадзянін Локісаў! Што ж вы тут у калідоры?! Калі ласка, да мяне! Тут і заяву пісаць зручней, ну не на каленцы ж! He турбуйцеся, ручка і папера ў мяне маюцца!
Яны зайшлі ў кабінет, і Лапіцкі тут жа выцягнуў з стала некалькі чыстых аркушаў паперы.
Ну, як пачуваецеся на новым месцы? Ці няма якіх скаргаў?
Грамадзянін Лапіцкі, Локісаў падрыхтаваўся пісаць. Давайце бліжэй да справы!
Ну, як хочаце. Дык што, вы кажаце, у вас скралі?
- Чатыры колы і акумулятар.
- Калі гэта здарылася?
- Учора ўвечары, паміж дзесяццю і гадзінай ночы. На чыё імя пісаць? Локісаў пстрыкнуў ручкай
- Ведаеце, мая вам парада! He пішыце вы гэтую заяву!
- Гэта чаму ж?
- Гэта ж чысты вісяк. Як паказвае практыка, знайсці вашы колы ўжо ну проста нерэальна! Калі б яшчэ па
гарачых слядах, можа, невялікі шанец і быў бы. А цяпер, на жаль, амаль ніякіх! Затое колькі лішніх клопатаў вы наробіце Міхалычу і Сямёну. Ездзі па хатах, апытвай сведкаў, марнуй казённы бензін, а ў выніку яшчэ адна нераскрытая справа ганебным ценем ляжа на аддзяленне. Можа, гарбаты?
Якой гарбаты! Локісаў падскочыў. Вось жа мае колы стаяць у калідоры!
У калідоры? М-да... Цікава. Міхалыч! крыкнуў Лапіцкі. Там што, нейкія колы ў нас у калідоры стаяць?
Ніяк не, таварыш Лапіцкі! у праёме з’явілася ўскудлачаная галава Міхалыча. Няма ў нас ніякіх колаў у калідоры!
Як няма, вось жа яны! Локісаў падляцеў да дзвярэй і кіўнуў на месца, дзе яны толькі што стаялі.
Аднак цяпер іх сапраўды там не было. Ён кінуўся па калідоры, адчыніў адны дзверы, патузаў за ручку іншыя, а да яго ўжо беглі Сямён і Міхалыч.
Гэта вы што сабе, грамадзянін, дазваляеце? крычаў апошні. Тут вам не прахадны двор, а рэжымная ўстанова!
Локісаў зразумеў, што шукаць колы ўжо без сэнсу.
Так-так, выгляд у вас нейкі стомлены! выглянуў у калідор Лапіцкі. Мабыць, спіце мала, не адпачываеце. Вось ужо і мроіцца ўсякае пачало! О! Чую па паху, вы ўчора яшчэ і выпівалі! Дык вось вам і ўсё тлумачэнне! Міхалыч, зрабі-ка нам гарбаты!
Таварыш Лапіцкі, прашыпеў Локісаў. Я разумею, што зараз гэта ўжо адназначна вісяк, але ўсё ж давайце заяву напішам.
Ваша права, таварыш! Пішыце.
Далей з дапамогай Лапіцкага ён напісаў заяву, як належыць па форме. Міхалыч прынёс гарбаты. Калі фармальнасці былі скончаны, следчы прамовіў:
Па працэдуры цяпер вы павінны адправіцца з Міхалычам на месца злачынства, агледзець аўтамабіль і ўтрэсці яшчэ сякія-такія фармальнасці. Аднак гэта можна зладзіць і пазней.
Локісаў заўважыў дзіўныя змены ў паводзінах следчага. За ўсю раніцу ён ні разу не звярнуўся да яго ні “вашамосць”, ні “васпане”. I ўвогуле: ні чабурэкаў, ні беляшоў, ні мудрагелістых прамоў, ні прыпыленасці дзевятнаццатым стагоддзем у Лапіцкага ні кроплі не засталося. Перад ім сядзеў звычайны савецкі следчы, які размаўляў на простай, як гэты кабінет, казённай мове. Больш за тое, у Локісава мільганула думка, што ўся гэта дастаеўшчына была патрэбна толькі на момант спакушэння, калі яму настойліва навязвалі новую ролю. А цяпер, калі ён ужо ўвяз па вушы ў гэтай гульні, на стале побач з гарбатай ляжаў толькі плоскі кандовы смажань, куплены ў кіёску абшчапіту за рогам.
Я хачу зрабіць адвод следчага! Локісаў адсунуў смажань убок. Хачу, каб гэтым займаўся хто-небудзь з раёна!
Ваша права, але гэта наўрад ці! За такую драбязу яны не возьмуцца. Усё роўна справу вернуць у пасёлак. А дзе я вам тут знайду другога Міхалыча?
Аднак у мяне ёсць сведкі, якія пацвердзяць, што Міхалыч сам і...
Забудзьцеся! перапыніў яго следчы. Гэтыя сведкі пацвердзяць тое, што я ім скажу.
Ведаеце, гражданін Лапіцкі, ніякі вы не Вялікі Інквізітар, а звычайная сволач! не вытрымаў Локісаў. Сапраўдная ГэПэУшная сволач! I метады вашы свалачныя, гэпэушныя! Колы гэта дробязь! Але вы ж мяне падстаўляеце! Па сутнасці, засылаеце ў банду, нават не спытаўшы майго дазволу. Зараз я разумею, чаму вы за мяне так учапіліся. Я ж у вашай спецаперацыі ідэальная прынада. Бо калі я Локіс з роду Шэметаў, то раней ці пазней усе тутэйшыя патаемныя Локісы са мной на сувязь выйдуць. Тут вы, таварыш Жаглоў, усю банду і накрыеце. Толькі вы ў мяне спыталі, ці гатовы я ў вашай аперацыі ўдзельнічаць? Ці хачу я быць вашым агентам?
Аднак прызнайцеся, у глыбіні душы вам пачынае падабацца ваша новая роля, быццам ні кроплі не пакрыўдзіўшыся, Лапіцкі кінуў у шклянку два кубікі цукру і манатонна задзінькаў лыжачкай. Вы цяпер вялікі чалавек у гэтых мясцінах. Вас баяцца, да вас цягнуцца на паклон, просяць вырашыць пытанні. Чуў, у вас нават завяліся ўласныя жаўнеры. Так што ваша ўлада цяпер не менш рэальная за маю будзе.
Я ніколі не сцвярджаў, што я менавіта той Шэмет! I марочыць людзям галовы не збіраўся! Толькі чамусьці ўсе хочуць бачыць мяне менавіта Локісам!
- Правільна! Таму што хочуць парадку! А вы гэты парадак для іх увасабляеце.
- А не падаецца вам, што парадак гэты нейкі мядзведжы!
Ведаеце, калі чалавек у страху жыве, яму лепш хоць які закон, чым аніякага. Так што вы ім патрэбны. А бегчы я вам не раю. Ведаю, вы зараз шукаеце спосаб. Аднак паверце мне, са стрэльбай праз лес не варыянт, лепш не рызыкуйце! На Замак таксама можаце не спадзявацца. Ён вам не дапаможа. А пра Васіля, вашу былую давераную асобу, проста забудзьце. У мяне на яго столькі кампрамату, што ён вас на той бераг ні за якія грошы не павядзе.
А вы не думалі, што я рызыкую жыццём? Што ваша спецаперацыя можа вельмі хутка скончыцца. Што будзе, калі да мяне сапраўды прыйдзе рэальны Локіс?
Ха-ха-ха! Вось вы ўжо і самі баіцеся! неяк злавесна ўхмыльнуўся Лапіцкі. Толькі чаго вам баяцца? Калі вы сапраўды пярэварацень, яны вас не крануць. А калі просты чалавек, таксама нічога страшнага. Вы ж у Локіса не верыце, значыць, яго не існуе!
У чацвёртай кнізе “Гісторыі” Герадот піша пра племя неўраў, якое жыве недзе на краі зямлі. Гэтыя людзі, відаць, ведзьмакі. Скіфы і эліны сцвярджаюць, што кожны неўр штогод на некалькі дзён ператвараецца ў ваўка, а затым зноў прымае чалавечае аблічча.
Ужо некалькі гадзін Локісаў валяўся ў ложку, абклаўшыся эзатэрычнай літаратурай. Настрой быў паганы. За акном ішоў праліўны дождж, і адзінае, што ў такое надвор’е ён яшчэ мог рабіць, гэта гартаць кнігі. Да таго
ж ён нарэшце хацеў разабрацца, што гэта, чорт падзяры, за Локіс, які так нечакана зваліўся на яго галаву. Што тут міф, а што рэальнасць?
Локісаў з раздражненнем адчуваў, што завіс тут надоўга. Лапіцкі прадбачыў кожны яго крок і дзейнічаў на апярэджанне. Можна, вядома, паспрабаваць яшчэ раз, знайсці якія-небудзь старыя дыскі і колы, але ён разумеў: такую аперацыю будзе вельмі складана захаваць у таямніцы. Зараз трэба было затаіцца і прыдумаць што-небудзь іншае. Некалькі разоў Локісаў спрабаваў набіраць Замак, аднак спадзеву на яго амаль не засталося тэлефон Давіда Якаўлевіча раз за разам прапаноўваў націснуць рашотку і закончыць званок.
Зрабіўшы глыток халоднай гарбаты, Локісаў па дыяганалі прагартаў наступнага аўтара той таксама нешта пісаў пра неўраў, якія ці то пражывалі на Грушаўцы ў Мінску, ці то адтуль збеглі. Іншы даследчык сцвярджаў, што легендарныя неўры сапраўды тут жылі. I такія тапонімы, як Нярыс, Наўры, Нарач, Нераўка, Неўрышкі, Н., Н. Н., Н. Ніна, гэта даказваюць. Зацікавіла Локісава таксама інфармацыя пра полацкага князя У. Чэ, праўнука Вальдэмара кіеўскага і Рагінхільды полацкай, які, як пісалася ў старажытным летапісе “С. П. L”, мог уначы абярнуцца ваўком і да першых пеўняў дабегчы з Ка да Ца.
У іншым артыкуле пісалася, што ў скандынаўскай міфалогіі здольнасць ваяра ператварацца ў звера лічылася адной з галоўных вартасцяў. Вікінга, які гэтай якасцю валодаў, называлі Берсерк, ад кораня Ьег мядзведзь і serkr шкура. Берсеркі цалкам прысвячалі сябе богу
Одзіну, а ў бітвах вызначаліся асаблівай апантанасцю, бясстрашнасцю і неадчувальнасцю да болю.
Шмат матэрыялаў было прысвечана старалітоўскаму фальклору, у іх сцвярджалася, што тэма пярэваратня адна з найважнейшых для тутэйшай міфалогіі, што ў ніводнай іншай культуры тэма ператварэння чалавека ў звера не мае столькі традыцый і такой разнастайнасці. Асабліва зацікавіла Локісава інфармацыя пра тое, што, акрамя чалавека-мядзведзя і чалавека-ваўка, у старалітоўскім фальклоры існуе яшчэ чалавек-кот, чалавек-конь, чалавек-певень, чалавек-жаба, чалавек-казёл, чалавек-свіння і змяя-жанчына.
Затым Локісаў узяўся за “Молат ведзьмаў” Шпрэнгера і Інстыторыса. Прачытаўшы раздзел “Ці надаюць ведзьмы людзям абліччы жывёл?” ён нічога не зразумеў і паспрабаваў азнаёміцца з раздзелам “Я.Чэ.Вэ.П.Л.А.Зэ?”. Зразумеўшы яшчэ менш, ён прачытаў суседні “Аб спосабе, якім ведзьмы пазбаўляюць мужчын чэлеса” і, вырашыўшы, што сярэднявечная схаластыка дакладна не яго канёк, адклаў Інстыторыса ўбок.
Наступнай Локісаў узяў невялікую брашуру “Як распазнаць пярэваратня?” малавядомага аўтара па прозвішчы Аніська. Штосьці на гэтую тэму яму ўжо расказваў сёння Лапіцкі. Раніцай, дапіўшы гарбату, ён запрасіў у кабінет Міхалыча і пачаў тлумачыць, як па дробных, на першы погляд, не заўважных дэталях можна адрозніць пярэваратня ад чалавека. Локісаў у раздражненні хацеў спачатку сысці, але цікаўнасць перамагла, і ён застаўся паслухаць.
Як выявілася, у Міхалыча прыкметы пярэваратня і чалавека прысутнічалі прыкладна пароўну. Ад пачутага Локісаву стала крыху не па сабе, так што, выйшаўшы з пастарунку, ён адразу накіраваўся ў Замак, каб падабраць літаратуру ды глыбей разабрацца ў пытанні.
Прыйшоўшы ў бібліятэку, ён найперш паспрабаваў знайсці прыкметы пярэваратня ў Надзеі. Яна па-ранейшаму заставалася сярод галоўных падазраваных у яго спісе. Таму сёння ён стараўся трымацца з ёю максімальна карэктна.
Пакуль Надзея лазіла па паліцах, ён употай разглядаў будову яе цела. Перш за ўсё ён звярнуў увагу на вушы: ці не завостраныя яны зверху. Аднак вушы былі звычайныя, цалкам сімпатычныя, нават без прыкмет залішняй заросласці. Зрэшты, падумаў Локісаў, валасы з вушэй яна магла і згаліць, і паспрабаваў крадком зазірнуць ёй у станік, ці не валасатыя ў яе грудзі. Але, заўважыўшы яго рух, Надзя дэманстратыўна прыкрыла грудзі шалем. Бровы ў яе былі не густыя і не зрослыя, а тонкія і шляхетныя, што, зрэшты, магло быць касметычнай маскіроўкай.
Далей ён прыступіў да вывучэння пальцаў. Пазногці Надзя мела доўгія, пакрытыя ярка-чырвоным лакам, што дакладна выдавала ў ёй пярэваратня. Аднак па гэтай прыкмеце да іх можна аднесці амаль любую жанчыну. Указальны і сярэдні пальцы рук былі рознай даўжыні, што выкрывала ў ёй чалавека у ваўкалака і ў Міхалыча яны аднаго памеру. Нейкіх ненатуральных драпін і ранак на целе ён таксама не заўважыў. Мабыць, адзінае, што сведчыла на карысць яго падазрэнняў, гэта яе вочы.
Такія чароўныя зялёныя вочы магла мець толькі сапраўдная ведзьма.
Локісаў ціха ўздыхнуў, прыгадаўшы вядзьмарскія вочы Надзеі, і ўзяўся за вывучэнне прыкметаў пярэваратня паводле Аніські. Тут ён адкрыў для сябе шмат новага, пра што не расказваў Лапіцкі. Што ваўкалак можа быць зачаты не толькі ў поўню, але і ў ноч на Раство або Вялікдзень. Што выдаюць яго бледны твар, сухая скура і глыбокі непрабудны сон. Што пасля ночы, праведзенай у лесе, ён увесь дзень нават у спякоту будзе дрыжэць ад холаду. А калі зірнуць на зубы ваўкалака, то іклы ў яго будуць значна большыя, чым у звычайнага чалавека.
Зацікавіла Локісава таксама, што пярэварацень не мае ўзросту. Ён заўсёды будзе выглядаць маладзейшым за свае гады. Яго знешнасць быццам кансервуецца і амаль не мяняецца з гадамі. У чалавечым абліччы ваўкалак грацыёзны, спрытны і хуткі, у яго добрая рэакцыя і востры розум. Тут па ўсіх параметрах Надзя падыходзіла. Локісаў яшчэ раз уздыхнуў і адправіўся ў ванную.
Там ён падышоў да люстэрка і прыгледзеўся. Тое, што ў яго валасатыя вушы, ён і так ведаў перыядычна ён галіў іх падчас ранішняга туалета. Але цяпер ён уважліва вывучаў іх форму. Можа, яму здалося, але яны былі крыху завостраныя.
Локісаў разявіў рот і ад нечаканасці жахнуўся. Ніколі раней яму не прыходзіла думка ўважліва павывучаць свае зубы. Чатыры ягоныя іклы былі нашмат, нашмат болыпымі, чым у нармальнага чалавека. Нібы інгушскія вартавыя вежы ў гарах Каўказа, яны ўзвышаліся над усёй іншай малапавярховай сківічнай пабудовай.
Ён паспрабаваў пашукаць на твары зморшчыны, але іх практычна не мелася. Локісаў даўно прыкмеціў, што вось ужо шмат гадоў яго знешнасць амаль не змянялася. Ён не выглядаў маладзёнам, аднак яго прыяцелі на вачах старэлі, а ён заставаўся ўсё такім жа. Ад гэтай думкі Локісаў трохі занерваваўся і паспрабаваў паварушыць вушамі яшчэ адзін важны тэст ад Аніські: пярэварацень можа варушыць імі, як звер. Аднак тут у яго нічога не атрымалася.
Ён хацеў быў вярнуцца ў пакой, як з калідора нечакана пагрукалі.
На дыбачках наблізіўшыся да дзвярэй, ён на імгненне замёр і ціха запытаў:
Хто там?
Аніська.
Які Аніська? Той самы?
Той самы, той самы! данеслася ў адказ. Заведуюшчы Замка. Адчыніце!
Якога яшчэ Замка?
Як якога?! Вашага!
Локісаў павярнуў ключ, і ў пакой увайшоў дужы мужчына гадоў шасцідзесяці пяці ў шэрым гарнітуры, з шырокай бычынай шыяй і вялікай залысінай на галаве. Увесь яго выгляд: пінжак, кашуля, гальштук, прычоска, чаравікі, румянец на не знясіленым фізічнай працай твары, выдаваў у ім савецкага чыноўніка позняга разліву. Адзіным дысанансам здавалася вялікая в’етнамская торба ў клетачку, якую ён з намаганнем пераваліў праз парог пакоя.
Разрашыце прадставіцца, яшчэ раз адрэкамендаваўся мужчына, Пётр Кузьміч Аніська, былы заведуюшчы Замка!
Пачакайце, пачакайце, нарэшце да Локісава дайшло. Ну, вядома! Як жа без вас! Паштмайстар, наглядчык вучэльняў, а вы папячыцель богаўгодных устаноў?
Чаму богаўгодных? He! Зусім не богаўгодных! Афіцыйна мая пасада называлася “заведуюшчы псіханеўралагічным дыспансёрам”, або прасцей дырэктар дурдома! Вам жа вядома, што наша псіхушка размяшчалася ў вашым былым Палацы.
Вельмі, вельмі цікава! Сядайце, Пётр Кузьміч. Надта прыемна сустрэць такога чалавека, Локісаў усадзіў госця. Мяркуючы па імені, вы нетутэйшы, не які-небудзь там Казіміравіч, а Кузьміч, з надзеяй у голасе спытаў ён. Напэўна, на пасаду з вобласці прыслалі?
Якраз не! Тутэйшы я далей няма куды. У Мінску, канешне, вучыўся, але ўсе мае продкі адсюль. Бачыце, як палучылась, сначала мае на вас батрачылі, а потым я вашым Замкам заведаваў. Ну а цяпер ні вам, ні нам, нікому не дам масквічы купілі.
Так, гэта вельмі, вельмі трывожна, нейкае нядобрае прадчуванне ёкнула ў Локісава ўнутры.
На ўсялякі выпадак ён перасеў да акна і запытаў першае, што прыйшло яму ў галаву:
Скажыце, Пётр Кузьміч. А ці задумваліся вы калі-небудзь пра Бога?
Ну а як жа! той неяк нядобра зірнуў на Локісава. Як на неба пасматру, так і думаю. Як пасматру, так і думаю!
локіслў
Аднак добра, часу няшмат, не будзем на абстрактныя тэмы. Бліжэй да справы. Даставайце, што там у вас у торбе! Локісаў занерваваўся, яму захацелася як мага хутчэй выправадзіць госця.
Той у адказ палез у баул і выцягнуў з яго вялікую, у натуральны памер, цукровую галаву жанчыны.
О Езу! Дык гэта вы адбілі галаву бабе на клумбе ў парку? збянтэжана ўсклікнуў Локісаў.
— Ну, гэта як вам сказаць, Пётр Кузьміч крыху засаромеўся. Гэта маё хобі!
Ды што гэта за хобі такое, забыўшыся пра асцярожнасць, абурыўся Локісаў, адбіваць галовы скульптурам у парку!
Ды не! Вы мяне няправільна зразумелі! Маё хобі адліваць цукровыя галовы! А панімаеце, каб яе адліць, патрэбна матрыца, або па-другому форма. Быў бы я скульптар, я б матрыцу сам зляпіў. Але, як кажуць, Бог на вуха наступіў. Таму я бяру ўжо гатовыя формы.
Дык значыць, гэта вы раскалупалі і ўсе астатнія скульптуры ў парку!
Но вы ж мяне таксама пайміце! Мяне ж усё жыццё цягнула да прыкраснага. А праца, як назло, такая, што кругом адны псіхі. I пагаварыць няма з кім. Вось і была ў мяне мячта: выйду на пенсію займуся любімай справай, буду ліць з цукру галовы. Дык я паціху формы і збіраў. У мяне бальшая калекцыя, — Пётр Кузьміч бліснуў вокам. — Памятаю, яшчэ ў Мінску, калі ў фізкультурным вучыўся, піянер у нас стаяў у скверы каля інтэрната. Добры такі піянер, у пілотцы! Дык я ўначы спачатку
горлышка асцярожна яму нажоўкай падпіліў, а потым пятлю на шыю і пацягнуў! Цяпер дома ў мяне на пачотным месцы. Калі хочаце, я вам і яго галаву прынясу!
He! Дзякуй, не трэба!
Я так і думаў, што вас больш мясцовыя галовы заінцірасуюць! Ды вы не перажывайце! Іх бы і без мяне расфігачылі! Ды і скульптуры там былі цьфу, Пётр Кузьміч сплюнуў, нічога цэннага. Адны гіпсы савецкія! Вашых графскіх там амаль не заставалася. Ды і страшныя яны былі! Нашы псіхі з Замка іх жуць як баяліся! Усё шарахаліся ад іх, асабліва ноччу! Так што сначала я нават спрабаваў іх красіць.
Дык гэта вы бабу з дзіцём размалявалі?
Так точна! Во гэтымі рукамі! самазадаволена адказаў Аніська. Як цяпер помню, да Дня адзінства славянскіх народаў. Я падумаў: у Мінску знамёны вывешваюць, а мы чым горшыя? Вось я гэтую жэншчыну з дзіцём у колеры расійскага флага і разукрасіў. Вы ж пайміце, я ж, можа, художнікам хацеў стаць, а вот працаваў з псіхамі. Дык я не толькі на гэты, я на кожны празнік новую статую размалёўваў. На Новы год, на Пасху, да Дня рэвалюцыі, на Дзень хлебароба, на Васьмое марта. А калі скульптуры скончыліся, то прыйшлося ўжо старыя паверх перакрашваць. Помню, да Дня пагранічніка я прыгожа аленя разукрасіў, партупею яму нарысаваў, афіцэрскія боты на ўсе чатыры нагі і на плечы пагоны. А на Дзень спартсмена... Была ў нас баба з каласамі, дык я ёй спартыўнае трыко, шалом на галаву, а замест каласоў хакейныя клюшкі.
Так-так-так. Вельмі цікава! А што ж тэрапеўтычны эфект? Хворыя сталі менш баяцца? пацікавіўся Локісаў.
Ды куды там! Нашым псіхам не ўгадзіш. Сталі яшчэ больш шарахацца! Асабліва прыпадачныя. Як убачаць, так і калоцяць па зямлі рукамі-нагамі! А потым і ў мяне случыўся творчы крызіс. Знаеце, у любога художніка такое бывае. Выйшаў я неяк з Замка ў парк. Гляджу: нейкая дысгармонія. Усё нейкае рабое, аблезлае. Ну няма, няма гармоніі! Дык я як псіхануў, зароў дзікім зверам, схапіў сякеру і паўпарку расфігачыў! Псіхі ў Замку ад жаху ажно пад краваці забіліся!
Ай-яй-яй! Якая драма! Мукі творчасці! He шкада было?
Шкада! На следуюшчы дзень гараваў страшна! Потым нядзелю піў. А затым пайшоў, галовы пазбіраў, падумаў: на формы спатрэбяцца. Ну і там аддзельна дзе руку, дзе нагу. А далей са ўрэменем і астатнія скульптуры раздзірабаніў. Так што б вы думалі? Псіхі адразу сталі гуляць у парку. Раней, бывала, іх з Замка на прагулку не выганіш. А тут самі рваліся. Ну ды ладна, усё гэта цяпер у мінулым. Я ўжо некалькі гадоў як на пенсіі.
Сумуеце, напэўна, па працы, Локісаў прыўзняўся і адсунуў крэсла яшчэ на пару крокаў назад.
Па псіхах-та не! А вось па скульптурах адназначна. Ніводнай больш у Замку не засталося. Думаў нават, можа, куды з’ездзіць. У нас, знаеце, у раёне Ленін гіпсавы стаіць каля кірпічнага завода. Але неяк боязна. Калі што, не дай Бог, не паймуць. Скажуць: бэнээфавец, антысаветчык! А я ж толькі радзі іскуства! Очань мне, знаеце,
хочацца цукровага Леніна ізваяць! Я нават хацеў было на Украіну падацца! Там як помнікі яму паляцелі, знаеце, аж сэрца зашчаміла. Гавару сабе: Пецька, нада ехаць! Бо столькі галоў прападае! А потым падумаў: а як правезці чэраз граніцу? Бо на таможні абавязкова спросяць. Скажуць: а куды гэта вы, Пётр, галаву Уладзіміра прэце? Могуць адабраць, а могуць і пошліну якую ўпаяць. Скажуць, імпартазамяшчэнне, купляйце сваё! У нас тут і сваіх Ленінаў хапае, а ты яшчэ імпартных прэш! А галоўнае ж возьмуць на заметку! Папку якую сакрэтную, як на нядобранадзейнага, завядуць. Я думаў нават, можа, які сакрэтны схрон на граніцы з іх боку зрабіць і галовы туды хаваць, а потым усе разам кантрабандай вывезці. Дык колькі ж гэта грошай за машыну Ленінаў з мяне здзяруць? Яшчэ прыкідваў варыянт падзельніка завесці і ленінскія галовы праз граніцу, праз калючы дрот на наш бок перакідваць. Дык зноў жа, гэта ж не кавуны. Цяжкія, падлы. Ідзі дакінь такую галаву праз памежную паласу да Беларусі. Ды і паб’ецца іх шмат! Хіба што матрацы з нашага боку раскласці.
He, не, Пётр Кузьміч! He варыянт! 3 украінскімі Ленінамі не звязвайцеся! Лепш да мясцовых прыгледзьцеся.
Вось і я пра тое! Прыглядаюся! Толькі вось не кожнаму Леніну галаву скруціш! Я як на нашага, што на плошчы стаіць, сматру, аж отарапь бярот! Як на яго ні гляну, здаецца, што гэта ён на мяне глядзіць і кажа з дакорам: ну што ж ты, Пецька, не ўбярог! А што не ўбярог, не кажа. Я нават пару разоў яго ўголас спытаў: а чаго такога, Уладзімір Ілыч, не ўбярог? Аж прахожыя азірнуліся. А ён
толькі маўчыць і глядзіць. Аж мурашкі па скуры. Так што за галовамі я больш у Мінск езджу, спецыяльна хаджу па горадзе, прыглядаюся. Очань многа харошай скульптуры ў Мінску. Праўда, гіпсоў амаль не засталося. А новая ўсё больш з бронзы. А з бронзай цяжка. Гэта ж трэба галаву балгаркай піліць. А як піліць ноччу, каб непрыкметна? Яшчэ фантан там харошы ёсць каля тэатра хлопчык з лебедзем. Дык тожа столькі камер у гэтым скверы, што думаю: не-е, Пецька, ты з гэтым гусём і да метро дабегчы не паспееш! Таму толькі вакруг хаджу ды аблізваюся. Затое кладбішчы ў вас харошыя! He тое, што тут бядота! У вас па-багатаму! Многа добрай скульптуры. А на кладбішчы ноччу можна і балгаркай, толькі што генератар з сабой прыпёрці.
Ну добра! Я ўсё зразумеў, грамадзянін Аніська. Давайце пяройдзем да просьбаў. На што скардзіцеся? Што непакоіць? Дрэнны сон? Адсутнасць апетыту? Ці баіцеся, што хто-небудзь з ранейшых пацыентаў можа вас з’есці за старыя крыўды?
Гэта не! Гэта мяне не турбуе! Я тут усіх тутэйшых псіхаў добра ведаю! Калі што, то магу і ў рыла! Я так, пазнаёміцца. Вось вам яшчэ сувенірчык перадаць, Пётр Кузьміч зноў палез у клятчастую в’етнамскую торбу і, крэкчучы, выцягнуў з яе велізарнага, вагой кілаграм на дваццаць пяць, цукровага мядзведзя.
— Гэта што, таксама з Замка? — Локісаву зноў стала ніякавата.
Так точна, кампазіцыя “Вялікая і Малая Мядзведзіца з дзіцямі”, пацвердзіў Аніська і дастаў з сумкі
двухлітровую бутлю самагонкі. Свойскі, атменны бімбер! Рабіў як для сябе. А гэта вось для шкварак, ён паклаў на стол здаровы шмат сала. А яшчэ я хацеў вам перадаць прывітанне ад самога Васілія Іванавіча.
А хто гэта?
Ды ну, дзяроўня! Як жа вы не знаеце? Яго ўсе ведаюць! здзіўлена вылупіў вочы Аніська. Васілій Іванавіч старшыня нашага калгаса!
Ах, так-так-так! быццам прыгадаўшы, падыграў Локісаў. А што, калгасы яшчэ існуюць?
Адразу відаць гараджанін! з крыўдай прамовіў Аніська.
А, сапраўды! Прабачце, не ўцяміў адразу! Зараз жа, здаецца, ідзе бітва за бульбу! А нядаўна скончылася бітва за буракі. А што Васілій Іванавіч сам не прыехаў? He можа пакінуць поле бою? Так бы мовіць, асабіста ўзначальвае картапляную калону!
Васілій Іванавіч на адказным пасту! Гэта я ўжо на пенсіі, а ў яго пасада. Вось прыслаў мяне на разведку, Пётр Кузьміч зноў неяк злавесна бліснуў вокам. Прасіў спецыяльна ад яго выліць для вас гэтага мядзведзя і перадаць даслоўна: маўляў, скажы, Пецька, што Васілій Іванавіч шле ніжайшы паклон і што ён усёй душой з вамі. А як толькі будзе на картапляным полі зацішша, з радасцю пазнаёміцца асабіста.
Пры апошніх словах Локісава ажно скаланула, але ён з палёгкай заўважыў, што Аніська ўстаў і пачаў збірацца.
Перадавайце Васілію Іванавічу баявое прывітанне і скажыце, што я таксама буду рады асабістаму знаёмству.
Захоўваючы дыстанцыю, ён праводзіў Пятра Кузьміча да калідора.
Цьфу ты! Небяспечны тып! прыслухоўваючыся да крокаў па лесвіцы, з палёгкай выдыхнуў Локісаў, калі дзверы за Аніськам зачыніліся. Яшчэ толькі Васіля Іванавіча нам не хапала!
Знізу зноўку даляталі рогат і п’яныя галасы. Разаліны Козелы ўсё болей і болей разгойдвалі шлюбны караблік гатэля. Пахістваючыся, Локісаў з агідай перакаціў цукровае дзіця Вялікай і Малой мядведзіцы падалей у цёмны кут і, вярнуўшыся ў ложак, узяў у рукі чарговы часопіс.
Артыкул, які ён там прачытаў, яго вельмі заінтрыгаваў. У ім доктар па прозвішчы эЛ.І. сцвярджаў, што існаванне ваўкалакаў можна даказаць медыцынай. Тэма яго даследавання называлася “Этымалогія і парфірыя пярэваратняў”. Ён пісаў аб парфірынавым захворванні асаблівай чуллівасці да святла, якая можа выклікаць змены ў стане скуры і ў афарбоўцы зубоў, што, у сваю чаргу, можа прывесці да лікантропіі і дэпрэсіўна-маніякальнага стану, калі чалавек страчвае розум. Ён не робіцца ваўком, але ператвараецца ў лікантропа істоту, вельмі далёкую ад чалавека па псіхічным і фізічным стане.
Зацікавіўшыся новым для сябе словам, Локісаў пачаў капаць далей і наткнуўся на вялікі матэрыял аб лікантропіі. Аказалася, што гэта цяжкая форма псіхічнага
разладу, калі хворы думае, быццам ён пярэварацень, або паводзіць сябе, як дзікі звер. У артыкуле апісваліся дзве галоўныя формы праявы клінічнай лікантропіі. Трызненне ператварэння калі хворы ўпэўнены, што ён зрабіўся жывёлінай, і можа вызначыць, якой менавіта. Таксама ён часта сцвярджае, што бачыць у люстэрку не сябе, а звера, і можа апавесці пра дэталі свайго ператварэння і зведаныя пры гэтым пачуцці.
Другі выпадак паводзіны хворага цалкам адпавядаюць паводзінам звера. Ён бегае на карачках, брэша, вые на месяц, кусаецца, спіць на зямлі, здымае з сябе вопратку. Часам лікантроп можа быць скрайне агрэсіўным і вельмі небяспечным.
Далей прыводзіліся розныя вядомыя ў гісторыі выпадкі клінічнай лікантропіі. Самы старажытны з іх апісаны ў Бібліі ў аповедзе прарока Данііла. Вавілонскі цар Навухаданосар у апошнія сем гадоў свайго праўлення зрабіўся вар’ятам, жыў голы за мурамі палаца, аброс валасамі, харчаваўся травой, уяўляючы сябе жывёлінай.
3 сучаснасці апісваўся выпадак аднаго вядомага маскоўскага мастака па прозвішчы Сабака, які ўявіў сябе Куліком. Ён лётаў голы па Маскве, цвыркаў, еў птушыны корм, жыў у клетцы. А калі апынуўся ў Еўропе, балюча дзюбнуў у цемечка куратара сваёй выставы. Праўда, пісаў аўтар артыкула, гэта той адзіны ў сусветнай практыцы выпадак, калі лікантропія пайшла на карысць пацыенту. Пасля ператварэння ў Куліка вядомасць мастака неверагодна ўзрасла, таксама як і значна выраслі яго ганарары.
Частка 3
БЯРМУДА, МАДАГАСКАР, ЦЮМЕНЬ
Локісаў ляжаў на дне Герадотава мора, прытуліўшыся шчакой да мядзведзя, і калаціўся ўсім целам. Побач валялася галава цукровай бабы, адпітая бутыль самагонкі і абгрызеная палка “Браўншвейгскай”. Калі б акумулятар не скралі, можна было б завесці рухавік і пагрэцца. Але цяпер у машыне не мелася нават пледа. Толькі дэмісезонная куртка ды некалькі брудных дыванкоў з-пад ног у салоне.
Усё здарылася настолькі хутка, што Локісаў нават не паспеў узяць хаду падзеяў пад кантроль. Ён ляжаў на ложку і чытаў жудасную гісторыю, якая здарылася ў 1541 годзе ў Францыі, калі адзін лікантроп-небарака пасля доўгіх катаванняў прызнаўся, што ён пярэварацень, але звярыная шкура ў яго павернутая ўнутр. Мясцовы “псіхіятр” загадаў адсекчы яму ногі, каб гэта праверыць. Нечакана ў дзверы пагрукалі...
Локісаў здрыгануўся і зірнуў на гадзіннік да поўначы заставалася ўсяго пяць хвілін. На дварэ панавала стыхія.
Моцны штармавы вецер калаціў у акно. Вырашыўшы, што для прасіцеляў час запозні, ён спачатку хацеў зрабіць выгляд, што спіць. Але ў дзверы пастукалі зноў, цяпер настойлівей. Локісаў затаіўся і пачаў вачыма падшукваць на ўсялякі выпадак які-небудзь цяжкі прадмет. Благое прадчуванне ахапіла яго. Ён ужо вырашыў цвёрда, што не адчыніць, як раптам пачуў, што нехта з таго боку асцярожна ўсоўвае ключ у замок.
У прыступе жывёльнага страху Локісаў падскочыў і пачаў гойсаць па пакоі ў пошуках якой-небудзь прылады для абароны. Якраз гэтым вечарам ён прачытаў, як засцерагчыся ад пярэваратняў. Але, як на злосць, пад рукой не было ніводнага з неабходных інгрэдыентаў. Забіць ваўкалака маглі тры срэбныя кулі, адна з якіх мусіла трапіць у сэрца. Таксама прыдалася б страла з абсідыянавым наканечнікам ці абсідыянавы нож. Можна забіць пярэваратня “змяінай” сякерай, гэта значыць той, якой да гэтага засеклі гадзюку. На скрайні выпадак прыдаўся б і асінавы кол са срэбнай дзюбай. Але ні яго, ні ірыдыя, ні “воўчага кораня”, нічога такога ў пакоі не было.
Ён з жахам пачуў, як ключ у замку ціхутка зрабіў адзін абарот і павольна пайшоў на другі. Адначасова ледзь завагалася і зрушыла дзвярная ручка. Думкі Локісава замітусіліся паміж выбарам: маліцца ці лаяцца матам? У гэтым пытанні сутыкаліся дзве супрацьлеглыя школы. Адна казала, што пры сустрэчы з пярэваратнем трэба абавязкова маліцца. Іншая сцвярджала, што ні ў якім выпадку гэтага рабіць нельга, бо малітвы на ваўкалака не дзейнічаюць, а толькі раздражняюць. Наадварот, пры
сустрэчы з ім трэба лаяцца самымі бруднымі нецэнзурнымі словамі.
Пайшоў на хуй! Пайшоў на хуй! Пайшоў на хуй! прыняў нарэшце рашэнне на карысць другой школы Локісаў і ў халодным поце працягваў назіраць за няспешным паваротам ручкі. Пайшоў на хуй! Пайшоў на хуй! Пайшоў на хуй! йй... Пай...шла на хуй! йй... Пайшла на... ху...й!
Дзверы павольна адчыніліся, і ў цемры калідора ён разгледзеў Паліну Козел. Ніколі раней ён не бачыў дачку Разаліі ў такім уборы. Дагэтуль яна заўсёды апраналася толькі ў чорнае. Цяпер жа на Эме была белая з карункамі начная кашуля, ад чаго яе гатычны грым выглядаў нашмат болып злавесна.
Пайшла на хуй? загадкава прамовіла яна і ўвайшла ў пакой.
Эма?! Ты гэта што? Дзіцячы час скончыўся! Ід-дзі спаць... падаўся назад Локісаў.
Самая поўнач... яна акуратна замкнула дзверы і зрабіла два крокі насустрач.
Эма, ідзі... на, н-на... хуй, паспрабаваў, але няўпэўнена, яшчэ раз прамармытаць Локісаў, ужо ўсвядоміўшы, што абраны ім метад памылковы.
Алдовенькі, я не Эма, я Паліна, павольна, нібы ў самнамбулічным сне, працягвала тая.
Голас яе быў такі цягучы, мядовы, што Локісаву нават здалося, што яна абкураная ці абдзяўбаная, але, відавочна, нечым гатычным, можа, нават мухаморамі.
Сёння поў...ня... Я хачу ад ця...бе зачаць Локіса... плаўна працягнула Эма-Паліна-Маліна.
Што ты такое вярзеш? Я ж ужо алдовенькі, нашмат старэйшы за цябе! Я ж кепскі бацяня. I быраў у мяне мала! Я хутка з’еду, а ты застанешся маці-адзіночкай! занерваваўся Локісаў, скінуў з сябе швэдар і стаў расшпільваць кашулю.
Ён прыгадаў яшчэ адзін спосаб. У адным навуковым артыкуле пісалася, што, калі вы сустрэлі ў лесе пярэваратня, трэба хутка скінуць з сябе ўсю адзежу, скласці з яе кола, стаць у яго і, узяўшы два камяні, выбіваць імі іскру, пакуль пярэварацень не знікне.
Ты не да...ру...баеш... Мне твае быры по...фіг... Я даўно хацела нарадзіць Ло...кі...са... Толькі не адразу дагнала... Думала, ты так грыба...едаў, марачок залётны, а ты ад...мі...рал... Алдовенькі... Адмірал Локіс... Давай дал...ба... нём...ся без даждзевіч...коў... Эма падышла зусім блізка.
Локісаў разглядзеў, што пад кашуляй у яе не было нічога. Вядома, пругкая задніца Паліны-Маліны, абцягнутая скуранымі нагавіцамі, яму вельмі нават падабалася. У іншы час ды ў іншым месцы ён бы ні секунды не вагаўся. Але цяпер... ён скінуў з сябе майку і пачаў расшпільваць джынсы.
Паліна, гэта будзе няпростае дзіця! Своеасаблівае! Цяжкае для выхавання! He выключана, што яго паставяць на ўлік у дзіцячым пакоі міліцыі. Ён будзе кепска вучыцца. А калі вырасце, магчыма, нават з’есць Вальдэмара Варфаламеевіча, кінуўшы джынсы на падлогу, Локісаў узяўся рабіць з адзежы кола. А дапусціць гэтага катэгарычна нелыа! Бо я ж абяцаў, што ні яго, ні завуча школы ніхто есці не будзе!
Фііігня! Пра гэта ніхто не ўру...біць... Я ж не накашляла следаку, што ты ў тую ноч скіп...нуў з гатэля... Эма-Паліна ўзняла рукі, і яе белая кашуля ўпала на падлогу побач з колам.
Я ж Вальпургіевічу даў слова!!! Які ўдар па маёй рэпутацыі! Як скіпнуў?! Куды скіпнуў?!
Ён скінуў апошняе, што на ім было, пабег у кут і, за адсутнасцю двух камянёў, выкаціў у цэнтр кола дзіця Вялікай і Малой мядведзіцы і, схапіўшы галаву цукровай бабы, штомоцы па ім стукнуў. У бабы тут жа адваліўся hoc, а Эма падышла ўжо настолькі блізка, што Локісаў адчуваў цяпло яе цела. У адчаі ён яшчэ раз падняў галаву і цяпер адбіў вуха.
Я тваё ааалібі... Ідзі да мяне... Кінь швар...то...вы... прашаптала Эма, ступіўшы ў кола, і ўжо была пацягнула рукі да швартовага, як знізу данёсся нечалавечы, але выратавальны крык.
Эма схамянулася і павярнулася да дзвярэй. Жудасны лямант паўтарыўся, так што ў Локісава нават мільганула думка, што там некага зарэзалі, а можа, і зжэрлі. Цяпер, ужо з падвойнага перапуду, ён яшчэ раз цюкнуў па цукровым мядзведзі і адбіў бабе сківіцу.
Знізу пачуўся грукат і нейкая незразумелая валтузня. Эма куляй кінулася ў ложак і з галавой схавалася пад коўдрай. Локісаў стаяў пасярэдзіне пакоя абсалютна голы, з цукровай галавой у руках, не цямячы, што рабіць. Кінуцца за Эмай пад коўдру? Мужна выбегчы за дзверы насустрач лёсу? Схавацца ў ваннай?
Тым часам лямант унізе нечакана сціх, а замест яго пачуліся цяжкія крокі. Хтосьці вялікі і грузны ўздымаўся
па лесвіцы. Ён! мільганула ў галаве. Локісаў запанікаваў і пачаў ашалела думаць, што можна зрабіць. Скочыць у акно? Але да гэтага лепш апрануцца. Нібы ў ліхаманцы, ён з грукатам кінуў на падлогу цукровую бабу, нацягнуў майткі і замітусіўся па пакоі. Падбегшы да акна, ён выглянуў на плошчу і адразу ўсё зразумеў. Знізу на яго пазіраў тузін барадатых Козелаў.
3 думкай: “Божа! Гэта ж ніякія не Козелы, а сямейка Локісаў! Як жа я раней не зразумеў! Гэта ж было відавочна адразу, па іх мордах!” ён пачаў нацягваць шкарпэткі, схапіўся за майку.
Крокі за дзвярыма няўмольна набліжаліся. Хтосьці магутны, мабыць, ростам не меншы за два метры, ужо ішоў па калідоры да яго пакоя. Кожны свой крок ён, быццам кувалдай, прыбіваў да падлогі. Локісаў паспрабаваў падняць цукровае дзіця Вялікай і Малой мядзведзіцы з надзеяй выкарыстаць для абароны, аднак тут жа зразумеў, што яно занадта цяжкое. Калі ён нават і адарве яго ад падлогі, то ў лепшым выпадку толькі прыцісне ім Локісу лапу, чым раззлуе таго яшчэ болей. А што больш імаверна скіне мядзведзя сабе на палец. Таму, зноў схапіўшы цукровую бабу, ён утаропіўся ў дзверы і застыў напагатове.
Божа! Навошта?! Навошта я папёрся ў гэтую дупу свету?! — усё яго жыццё прамільгнула перад вачыма. — Сядзеў бы сабе спакойна ў Мінску! Па вечарах хадзіў бы ў Ў, піў каву ў Бэ, глядзеў на Дэ і думаў пра Жэ! Але ж не! Захацелася самоты!
Крокі тым часам наблізіліся да самага пакоя. Хтосьці з таго боку спыніўся і замёр. Локісаў цяпер чуў толькі
яго цяжкае дыханне. Яшчэ імгненне і гэты хтосьці паспрабаваў уставіць ключ у замок. Безвынікова ў ім пакалупаўшыся, невядомы мацюкнуўся і гучна тры разы стукнуў.
Паліна! Адчыні! Чуеш, адчыні! Два разы паўтараць не стану!
Давай! пачуўся яшчэ адзін, болып пісклявы, падобны да Разалінага, голас.
Хтосьці там засапеў. Харкануў. Сплюнуў. Раздаўся гучны хруст, і дзверы вылецелі з першага ўдару.
На парозе плячыма ва ўсю выйму стаяў конь-каваль Гена. У руках ён трымаў тое, што было так неабходна Локісаву ў гэты вечар і што Гена, найхутчэй, усе апошнія дні хаваў пад стойкай рэцэпцыі, здаравенны асінавы кол са срэбнай дзюбай. 3-за спіны каваля тут жа вылецела Разалія.
Локісаў стаяў пасярод пакоя ў адных майтках, шкарпэтках і майцы, разумеючы, што аніякага алібі не мае. Голая праўда ляжала цяпер у ягонай пасцелі. На стале красаваліся пачатая бутыль самагонкі і паўпалкі “Браўншвейгскай”, а па прыступках ужо бег наверх тузін п’яных і раззлаваных Разаліных дзевераў і шваграў.
Гэта не тое, што вы думаеце! I адразу папрашу без абраз! ляпнуў Локісаў першае, што прыйшло ў галаву.
Ах вы, кабяліна! Ах вы, стары казёл! Дон Жуанішка хрэнавы! Прыгрэлі барына за мільён у суткі! Эк, як хутка па бацькоўскіх слядах пайшоў! Толькі мы вам не прыгонныя! А ты чаго развалілася, графіня?! Разалія падскочыла да ложка і скінула коўдру. Зараз жа ўстала і пайшла адсюль!
Фак! Роза, дай апра...нуцца!
Апрануцца табе! Я цябе зараз апрану! яна схапіла з падлогі белую начнушку і пад свінячы віскат стала лупцаваць Паліну.
Роза, Локіс праўду кажа! He было нічога! падала тая голас.
Эма праўду кажа, не было нічога! разгублена паўтарыў Локісаў.
Якая яшчэ Эма? Разалія выкаціла вочы. Дык яна ўжо стала Эмай? Так! I даўно гэта ў вас?
Якая Эм...ма? Нічога не ведаю! праскуголіла Паліна, нацягваючы начнушку.
Ты яшчэ тут? Марш адсюль, маркіза! выкрыкнула Разалія і раптам замерла, быццам спаралізаваная. О Езу! Які жах! He! Стой, кладзіся назад! скамандавала яна Паліне. А ты выправадзі ўсіх адсюль! Зараз лішніх вушэй не трэба! кінула яна Гену.
Той усё гэтак жа, не выпускаючы з рук асінавы кол, панура стаяў ля дзвярэй. За яго спінай ужо набег прыстойны натоўп вясельных шваграў. Частка іх была ўжо на парозе, другая мільгала лычамі з калідора, спрабуючы разглядзець, што адбываецца ў пакоі.
Так, Генадзь! 3 самай раніцы пойдзеш у пассавет, дзелавіта працягнула Разалія, калі дзверы за шваграмі зачыніліся, і дамовішся на роспіс учорашнім днём.
Гэта яшчэ навошта? адчуўшы нядобрае, агрызнуўся Локісаў.
Нам байструка на сябе ўзяць? Гэта раней вы, гаспадзін граф, маглі ў любы ложак заскочыць і без
наступстваў. А цяпер усе роўныя! А нам новае чудзішча, ды яшчэ без бацькі, у сям’ю не трэба! Хопіць, адно ўжо маем, увесь пасёлак смяецца! Так што дзеўку зганьбілі зрабіце ласку нацягнуць штаны і заднім чыслом ажаніцца!
Роза, жаніцца не пры...коль...на!
He прыкольна? А ты, сучка, ведала, што сёння поўня? Хто ў поўню ад Локіса народзіцца?! Раней трэба было галавой думаць, а цяпер ужо нічога не зробіш. Устала, станік нацягнула і шагам марш у ЗАГС!
Што?!! Hi за што!! Усё што заўгодна толькі не ЗАГС! залямантаваў Локісаў, нацягваючы джынсы.
А ну, Гена, стукні разок па яго сіяцельстве!
Дааа... Цяпер ужо нічога не паробіш! замармытаў будучы цесць. Хацелася пастрыгчыся, а давялося жаніцца! Які дагляд, такі і лад. Вунь і сваякі ўжо сабраліся. Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужыком жонка маладзее. Прыйшла свіння не карысна, з’ела зярнятка пшанічна. Гаспадарку весці не барадой трэсці.
Раніцай паедзеце ў раён, купіце шлюбную сукенку! Ды глядзі, штоб гэтая мадам Пампадур не выбрала чаго-небудзь гэтакага! Сукенка павінна быць белай і без ланцугоў і заклёпак!
Добра... Зробім... працягваў мыкаць Гена. У вас тавар, у нас купец. Бракам добрую справу не назавуць. Жаніху касцюм пазычым, ва Улодака такі ж памер. Дзеўцы вяселле, а карове смерць. Калі ў хаце Цэ не бярэ Лэ.
Абзвоніш усіх, запросіш на суботу, працягвала Разалія, быццам Локісава ўжо не было ў пакоі. А можа,
і добра. Хто яшчэ гэта пазорышча возьме? А тут адразу ў графіні.
Адрэзанай лусты не прылепіш. Жаніх вясёлы, усяму шлюбу гамон Ра. Фатографа трэба з раёна запрасіць. Замуж I Пэ Сэ, а Вэ Сэ Лэ. Мужык з жонкай сварацца у гаршку трасца варыцца. 3 гразі ды ў князі. А можа, і харашо. Дачка-графіня бацька пры чыне. Заўтра і кабанчыка зарэжам.
Дрыготкімі рукамі Локісаў адкаркаваў бутэльку і зрабіў глыток. Самагон трохі сагрэў, але ненадоўга. Адзінае, што суцяшала, яму ўдалося збегчы з вясельнага карабліка. Выйсці незаўважна праз кают-кампанію шанцаў не было, але, на шчасце, варты з вуліцы ў такую непагадзь сваты не паставілі. Пачакаўшы, пакуль Козелы ўлягуцца, ён зрабіў з прасцін тоўсты канат і кінуў яго з акна. Каб у шторм ён не матляўся на ветры ды не прыцягваў увагі, Локісаў прывязаў да яго цяжкі якар заплечнік, у які паклаў паўтара пуда чыстага цукровага мядзведзя, бутлю самагонкі і палку “Браўншвейгскай”.
Спусціўшыся па канаце на дно, ён дабраўся да машыны і цяпер, дранцвеючы ад холаду, разважаў, да каго ў гэты час можна падацца. Варыянтаў было няшмат. Тыя рэдкія людзі, з якімі ў пасёлку ён дагэтуль пазнаёміўся, візітовак з адрасам не пакідалі. Адзіным чалавекам, пра якога ён дакладна ведаў, дзе жыве, была Надзя: яе кватэра
месцілася ў тым жа флігелі, што і бібліятэка, толькі з іншага боку. Яна, праўда, фігуравала ў ягоным спісе небяспечных сувязяў пад нумарам адзін. Аднак яшчэ з раніцы ён гэтак жа падазраваў Эму і, як выявілася, цалкам дарэмна. У любым выпадку, калі ён і хацеў у кагосьці заначаваць, нават рызыкуючы жыццём, то толькі ў Надзі. Яна заставалася для Локісава таямніцай, якую ён вельмі хацеў разгадаць.
Зрабіўшы яшчэ глыток, ён закінуў пляшку ў заплечнік і зрабіў крок у ноч. Завярнуўшы за рог, Локісаў выйшаў на плошчу. Дождж, на шчасце, ужо заціх, і вецер троху расчысціў неба. Поўня вісела над вялікай хмарай, кантрапунктам выразаючы па яе краях мудрагелістыя фігуры, якія нагадвалі задраныя да неба звярыныя пашчы. Локісаў прыслухаўся да цішыні: ці няма якіх падазроных гукаў. Наўкол было цёмна і пуста, толькі бляклая лямпачка асвятляла ганак цэнтральнага гастранома. Вялікая літара Лэ, шырока расставіўшы нажышчы, з дакорам пазірала на яго з пастамента. Цяпер гэта быў ужо не Ленін і нават не Магелан, а вялікі каменны Камандор, а ён сам збеглы жаніх, нягеглы Дон Джавані трэцяга рангу ў адстаўцы. Локісаў злосна сплюнуў і хуткім крокам накіраваўся ў бок Замка.
Прайшоўшы метраў трыста па вуліцы Савецкай, ён агледзеўся. Пакуль усё выглядала спакойна. Але наперадзе з-за рога выйшаў вялікі сабака. Локісаў тут жа прыгадаў гісторыю, прачытаную напярэдадні: у Мічыгане нехта эР Фэ распавёў, як уначы на яго напалі пяць велізарных сабак. Аднаго з іх ён падстрэліў. Тады самы люты
са звяроў падняўся на заднія лапы і ўхмыльнуўся яму. Фэ ахапіў такі жах, што ён у паніцы залез на дрэва. Тады ўсе сабакі ўсталі на заднія лапы і пачалі кідаць у яго камяні. Добра, што ў гэты час па вуліцы праязджала пажарная машына. Звяры спалохаліся і ўцяклі.
Вырашыўшы не спакушаць лёс, Локісаў павярнуў направа і рушыў да Замка па паралельнай вуліцы Касманаўтаў. Прайшоўшы яшчэ з паўкіламетра, ён зноў спыніўся і ўважліва прыгледзеўся. Святло ўжо нідзе не гарэла. Толькі пару катоў назіралі за ім з узбочын. Да Замка заставалася яшчэ якіх метраў пяцьсот.
Глынуўшы крыху для адвагі, ён істотна паскорыўся. Наперадзе ляжала самае небяспечнае месца старыя могілкі. Наблізіўшыся да іх, Локісаў ужо не ішоў, а амаль бег уздоўж агароджы. У галаве круцілася гісторыя пра люпенаў, самых ліберальных і найменш небяспечных пярэваратняў, якія жывуць толькі ў Францыі. Яны адрозніваюцца ад іншых ваўкалакаў тым, што ніколі цалкам у звера не ператвараюцца, а, хутчэй, падобныя да ваўкоў, якія ходзяць на задніх лапах. Яны ніколі не нападаюць на людзей, збіраюцца па начах на могілках, а калі галодныя, разрываюць магілы і з’ядаюць нябожчыка.
Ад усіх гэтых ідыёцкіх гісторый, якія чамусьці менавіта цяпер лезлі яму ў галаву, Локісаву рабілася ніякавата. Аднак ён паспяхова прамінуў могілкі і ўжо быў ля брамы. Нырнуўшы ў яе разяўленую пашчу, ён зноў прыгледзеўся. Графскі палац уначы сапраўды больш нагадваў Замак. Яго чорны сілуэт з вежай у кантравым святле выглядаў велічна і змрочна. Локісаў узняў галаву да неба.
Там, гнаная ветрам, бегла атара чорных аблокаў. Вецер шамацеў апалым лісцем, а недзе не надта далёка выццём падганялі атару ваўкі. Проста над вершалінамі скурчаных дрэваў графскага парку вісела Старая Мядзведзіца. Побач дурэла і весялілася, куляючыся між аблокамі, яе хвастатае дзіця.
Локісаў! Ты ўставаць думаеш? Ці ты хочаш сняданак у ложак? Нават і не мрой!
Локісаў унюхваўся ў пахі гэтай восеньскай раніцы, баючыся паварушыцца і спудзіць імгненне. А пахла яна нечым даўно забытым з дзяцінства: дранікамі, хваёвымі лапкамі, старым домам і пячным дымам. Маці, бывала, смажыла дранікі на сняданак, а ён, песцячыся ў ложку, слухаў, як скварацца яны на патэльні, і разглядаў спакойныя ўзоры дыванка, што вісеў над канапай.
Энікі-бэнікі елі варэнікі,
Энікі-бэнікі з’елі варэнікі,
Энікі-бэнікі гоп!
Выйшаў зялёны сіроп.
Уначы пад ваўчынае завыванне ён падбег да дзвярэй бібліятэкі. Ніхто доўга не адчыняў, а ён, трасучыся ад холаду, калаціў усё мацней і мацней. Калі Надзея нарэшце з’явілася і строга спытала, чаго яму трэба, ён не знайшоў нічога лепшага, чым ляпнуць, што яму прыперла пачытаць што-небудзь пра матрыярхат, ці няма ў яе кніжкі
Бахофена ў цвёрдым пераплёце. Пакуль дзверы перад яго тварам з трэскам зачыняліся, ён паспеў уставіць у выйму насок і ўзмаліўся, каб яго пусцілі, што яму холадна і страшна! Што яму няма дзе прытуліцца, і ён гатовы спаць хоць на падлозе!
Пасля ўсё здарылася неяк само сабою. Надзея паслала яму на кушэтцы ў прахадным пакоі і сама лягла там жа на ложку. Мелася яшчэ спальня, але там адпачывала яе дачка.
Потым Локісаў доўга не мог расслабіцца ці то хваляванні гэтай ночы, ці то нязручная кушэтка. Аднак больш за ўсё яго займала пытанне, ці можа ён бяспечна заснуць у прысутнасці Надзеі. Супакойвала думка, што наўрад ці яна нешта з ім зробіць ва ўласнай кватэры. Аднак ён адчуваў, што Надзея таксама не спала. Яна варочалася з боку на бок. Можа, чакала, пакуль ён засне?
Локісаў ляжаў нерухомы, прыслухоўваючыся да кожнага шоргату і гуку. Быў адзін, праўда, без стоадсоткавай гарантыі, але дастаткова просты спосаб пераканацца, што Надзея не пярэварацень. Аднак, каб ім скарыстацца, трэба было дачакацца, пакуль яна засне. Праз хвілін пятнаццаць Локісаў нарэшце адчуў, што дыханне Надзі зрабілася глыбокім і роўным, а рухі заціхлі.
Стараючыся не выдаць лішняга шоргату, ён асцярожна прыўзняўся на кушэтцы і яшчэ раз прыслухаўся. Усё падавалася спакойным. Тады ён ціхенька ўстаў і зрабіў некалькі крокаў да ложка. Потым нячутна апусціўся на калені, плаўна прасунуў руку пад коўдру і намацаў нагу Надзі. Затым далікатна правёў па ёй рукою да каленкі,
спрабуючы ацаніць, наколькі яна аброслая. Поўсці на галёнцы не было, але адчувалася, што яе нядаўна пагалілі. He атрымаўшы адназначнага доказу, Локісаў падняў далонь вышэй і прайшоўся па сцягне. Яно выявілася нашмат больш гладкім.
Ён з палёгкай уздыхнуў і толькі хацеў быў паволі адступіць на сваю кушэтку, як раптам Надзіна далонь моцна схапіла яго руку і пацягнула да сябе. Слізгануўшы па сцёгнах, іх рукі на імгненне застылі на жываце, і вось ён ужо дакранаўся да яе грудзей, бездакорна гладкіх і пругкіх. Адчуўшы, што адступаць няма куды, Локісаў заклікаў на дапамогу другую далонь, нырнуў да Надзі пад коўдру і, зусім страціўшы страх, наваліўся на яе ўсім целам.
Ну ты і прыдурак! Палез на незнаёмую бабу! Гэта ж трэба так рызыкаваць! А калі б я насамрэч была Локісам! Усе вы мужыкі такія. Гатовыя хоць з чортам легчы, абы суцешыць сваю пажаднасць.
Ён прамаўчаў, адно ў знак згоды паклаў у талерку яшчэ пару гарачых, толькі з печы, румяных дранікаў.
Еш, еш! Папраўляйся! Бачу, у гасцініцы зусім здзічэў. Хацела б я, каб кожная баба хоць зрэдку магла б зрабіцца Локісам, — працягвала падколваць Надзея. Каб хоць бы разок узяць якога-небудзь мужычонку ды з’есці, як хрусткі дранік. Толькі і ў чартаўшчыне няма гендарнай роўнасці! Мужык зжэрці бабу можа, а яна яго не!
Гэта ты пра што, Надзя?
Адразу відаць, ты яшчэ не ўсе кнігі з нашай бібліятэкі праштудзіяваў. А справа ў тым, што жанчына не можа быць Локісам.
Як жанчына не можа ім быць? ад здзіўлення Локісаў ледзь не папярхнуўся.
Гэта я ў вас, мужыкоў, хачу спытаць, чаму жанчына не можа быць Локісам? Ды што Локісам! Хоць бы якім задрыпаным пярэваратнем!
Перастань! He можа гэтага быць!
Што значыць не можа быць? Тут усе гэта ведаюць. Баба нарадзіць Локіса можа. А вось зрабіцца ім аніяк!
Дык што ж ты раней маўчала?!
А ты хіба пытаў? Але справа не ў Локісе, трэба зірнуць на праблему шырэй, Надзя прыняла баявую паставу. Давай паглядзім на гісторыю пярэваратняў з пункту гледжання тэорыі фемінізму! Хто самы першы пярэварацень у еўрапейскай гісторыі? Лікаон, ператвораны Зеўсам у ваўка. I што ж мы бачым? Абсалютна патрыярхальны правіцель у абсалютна патрыярхальным свеце Зеўс засноўвае інстытут пярэваратніцва і, канешне, ставіць на чале мужыка. Ды хоць бы якога прыстойнага мужыка! А ты ведаеш гэтага Лікаона? Ён уласнага сына падсунуў Зеўсу на сняданак!
He, ну гэта, вядома, паскудства... Але ж вельмі добра! Гэта ж звужае кола падазроных удвая. А калі ўлічыць, што жанчыны ў нас жывуць нашмат даўжэй за мужыкоў, то і на ўсе шэсцьдзясят адсоткаў. Аднак там, на патрыярхальным Алімпе, жанчын таксама хапала, паспрабаваў апраўдацца Локісаў.
Піць трэба менш, дык і жыць будзеце даўжэй! А жанчын там хапала толькі таму, што некаму ж трэба было нараджаць новых багоў. Але ідзём далей. Потым у старажытных германцаў і вікінгаў з’яўляюцца берсеркі. Аб якой гендарнай роўнасці можа ісці гаворка, калі ўсе яны, як адзін, мужыкі! А ты гэтага берсерка бачыў? Яны ж так звярэлі ў баі, што ад іх нават свае шарахаліся. Кажуць, яны нават нешта там такое прымалі дзеля азвярэння.
Ды бачыў я аднаго! He далей, як учора.
Аднак берсеркі героі! Пра іх старажытныя летапісы з захапленнем пішуць. Таму што мужыкі! Бо ён можа быць ber serkr, мядзведжай шкурай. А жанчыне звычайна дастаецца толькі другая частка слова! Але ок! Затым прыходзіць хрысціянства, і пачынаецца эпоха ваўкалакаў. Скажы, ці шмат сярод іх сустракаем жанчын? Ды ніводнай! I пярэварацень з Дэ, і ваўкалак з Шэ, і пярэварацень Ганс, і Крамлёўскі вупыр, і ўсе, усе астатнія, як адзін, былі мужыкі!
Пачакай, а як жа мадам Санрош? бліснуў эрудыцыяй Локісаў.
Мадам Санрош выключэнне, што пацвярджае правіла. Так што ўсе твае ваўкалакі мужыкі і заўзятыя сэксісты! А наогул пярэваратніцтва як з’ява само ўвасабленне гендарнай няроўнасці. У каго можа ператварыцца мужык? У жывёліну, якая стаіць у харчовым ланцугу значна вышэй за астатніх: у ваўка, льва, мядзведзя. А ў каго жанчына? У змяю ці жабу! Вось табе і класавая тэорыя пярэваратніцтва. Хто стаіць на вяршыні іерархіі? Драпежнікі! Karo яны эксплуатуюць? Траваедных баб!
Калі ты пярэварацень-мужык, то калі ласка ва ўладу, хочаш будзь воўкам, хочаш мядзведзем. А калі баба, то толькі птушкай-лебедзем, а могуць і ў жабы адправіць.
Ну не проста жабай, заступіўся за мужыкоў Локісаў, а жабай-царэўнай!
I што? Зноў залежаць ад мужыка? Чакаць усё жыццё залётнага прынца ў надзеі на тое, што ён цябе пацалуе? He! Мне як жанчыне інстытут пярэваратніцтва катэгарычна не падабаецца! Нават вампіры ў гэтым сэнсе значна прагрэсіўнейшыя! Прынамсі, яны хоць гендарны баланс вытрымліваюць. А ўсё таму, што адразу прыйшлі да ідэі ўсеагульнага выбарнага права. Ды і тое тут заслуга жанчын. Гэта баба выбірае галавой. Мужык жа не галавой, а пажадлівасцю. Бо вампір-мужык, калі хоча нечай крыві напіцца, каго хутчэй абярэ? Ясна, не мужыка ж п’янага, смярдзючага і няголенага. А дзяўчыну, маладую ды прыгожую. А потым, як ужо ўдосталь яе крыві нап’ецца, усё жыццё ёй, падлюга, скалечыць, тады ўжо і яна сама вампіршай робіцца. I тады яе чарга прыходзіць сабе ахвяру выбіраць. Вось так у вампіраў, дзякуючы роўнаму выбарчаму праву, гендарны баланс і вытрымліваецца.
Пачакай, Надзенька, але ж існуе вялікі грамадскі рух ведзьмаў, дзе наогул адны жанчыны. Што там пярэваратні: воўк ды мядзведзь! А тут такая разнастайнасць школ, напрамкаў і плыняў. Ведзьмы-прадракальніцы, варажбіткі, чараўніцы, малочныя вядзьмаркі, гарадскія, пасялковыя, хатнія ведзьмы, ведзьмы белыя і чорныя, ведзьмы-шаптухі, знахаркі, вадзяныя, лясныя, клубныя, балотныя, ведзьмы-анархісткі, ведзьмы-марксісткі.
А чаго нам гэта каштавала? абурылася Надзея. Колькі жанчын вы спалілі на вогнішчах? I наогул інквізіцыя гэта апагей мужчынскага сэксізму! Усе, як адзін, інквізітары былі мужыкамі! Вось што я табе скажу, падвяла яна рысу, і Локіс твой мне таксама не сімпатычны! Тыповы прыклад эксплуатацыі жанчыны ў сям’і патрыярхальнага тыпу. Самі нарадзіць яго не могуць, таму жанчына давай-давай! А як народзіцца, то быць ім можа толькі хлопчык! Добра, што ты не Локіс, а то я б табе ўсю праўду ў вочы выказала!
Днём Локісаў выбраўся ў цэнтр на сустрэчу з агентам. Ніякае расследаванне ён весці, вядома, ужо не хацеў, аднак інфармацыю на ўсялякі выпадак збіраў. Прабраўшыся агародамі да гастранома, ён заспеў там Бярмуду. Той быў устрывожаны, што не знайшоў шэфа ў гатэлі. Локісаву прыйшлося патлумачыць, што яўка праваленая, таму ў гатэль цяпер ні нагой, што за ім цяпер палюе цэлы кагал Разаліных сватоў, дзевераў і шваграў.
Купіўшы бутэльку “руму”, яны адасобіліся каля склада з цэментам. Пакуль уносіліся дапаўненні ў мапу Бярмуды, з’явіліся Мадагаскар з Цюменем.
Слыс, Сэрлак, прашапялявіў апошні, ёсць інфа, якая цябе торкне.
Слыш, ты, фільтруй базар! Ты як звяртаешся да шэфа? закіпеў Бярмуда. Да шэфа толькі з уважухай і на “вы”! На крайняк містар Шэрлак! Ці проста сэр!
Ізвіняйце, сэр містар Сэрлак!
Локісаў заўважыў, што амаль усе пярэднія зубы ў Цюменя адсутнічалі, таму гукі Шэ, Чэ, Жэ ён не мог вымавіць у прынцыпе ды ўсюды замяняў на Сэ і Цэ.
Дык вось, працягваў той, была ясцэ макруха, якую ў пасёлку ніхто не прасёк. I была яна ў Замку.
Ну-ка! Ну-ка! Падрабязней! зацікавіўся Локісаў.
Карацей! Бухалі мы ўцора з адным музыком. Ён paHeft працаваў сторазам у Замку. А я краем вуха пра гэту макруху раней узо цуў. Карацей! Я, як васа ЦэУ ўцора атрымаў, думаю, пайду падкацу пад фраера. Узяў зялёнага і да яго. Дарэцы, містар Сэрлак, з такой працай вялікі расход віннага матэрыялу, добра было б дадаць!
Дадам, дадам, калі інфа каштоўная! Давай, не марудзь, далей што? нецярпліва заёрзаў Локісаў.
Карацей, тры гады таму ў Замку фраера сазралі. Ну, рабацягу іх, вобсцэм. Рабацяга быў не мясцовы, а вахта. Таму ў пасёлку пра гэта ніхто не прасарыў. А Замак справу замяў. Старазам прэмію на хвост, каб маўцалі, а змурыка вывезлі па быструхе.
- Дзе гэта адбылося? У самым Замку?
He, у парку. Ноццу. Яны там нацавалі ў бытоўцы. А ён высаў курнуць, а моза, пасцаць, не знаю.
- Дакладнае месца даведаўся?
- Недалёка ад бабы. Ведаеце, баба там такая страсная стаіць без галавы з дзіцём у цырвонай смотцы.
- Ведаю, ведаю.
- Ну сто, сэр містар Сэрлак, цягне гэтая інфа на прэмію? Цюмень расплыўся ў бяззубай усмешцы. Накінеце, сэр, на батл казённага?
Накіну, накіну! Локісаў задаволена пацёр рукі. Вось вам, арлы, новае заданне! Збярыце мне інфармацыю пра асабістае жыццё ахвяр і пра іх адносіны з людзьмі з пасёлка. Высветліце, можа, у кагосьці былі ворагі, нядобразычліўцы, пакрыўджаныя. Можа, нехта камусьці на нагу наступіў, месца ў тралейбусе не саступіў, ну і ўсё такое! Можа, таемныя любоўныя сувязі! Хто ў хіміцы Альбярціны ў двоечніках хадзіў? Можа, у мужа паштальёнкі каханка была, а цяпер яна жонкай стала? Ну, карацей, усё-ўсё-ўсё і па максімуме!
Ну, шэф, гэта вялііікая праца, глыбакадумна прамовіў Бярмуда. Тут двух батлаў не хопіць. А ў двоечніках у Альбярціны ўсе мы хадзілі. Рэдкая была сцерва!
Добра, добра, за вялііііікую працу дадам! Давайце, капайце! Галоўнае каб інфа была каштоўная!
Адпусціўшы брыгаду “капаць”, Локісаў завітаў у сінагогу да Натана. Хоць той і заставаўся ў спісе падазраваных, але ўсё ж ён адчуваў да старога нейкі дзіўны давер. Як і ў мінулы раз, Натана за касай не было. Пабадзяўшыся крыху па пустой краме між вываркамі і рондалямі, Локісаў спыніўся каля валёнак і паспрабаваў іх прымераць хто яго ведае, можа, давядзецца і зазімаваць у пасёлку.
- Добрыя валёнкі! Настойліва рэкамендую. А галёшы дык і яшчэ лепшыя! Цудоўная гума! пачуўся здалёк голас.
Вось калі б вы, Натан Майсеевіч, мне іншую гуму маглі прапанаваць, няхай нават б/у, ды яшчэ з дыскамі, Локісаў падышоў бліжэй.
Усё ж хочаце збегчы? Я вас, малады чалавек, разумею! Памятаеце, быў такі анекдот. Размаўляюць на вуліцы два габрэі. Падыходзіць да іх трэці і кажа: “He ведаю, пра што вы тут гаворыце, але ехаць трэба!” Так-так, ці мне гэта не разумець? Ехаць трэба, але не цяпер. Зараз у вас не атрымаецца, толькі яшчэ болыпыя праблемы сабе нажывяце. Вельмі ўжо зараз за вамі сочаць! Дарэчы, валёнкі раю купіць дзеля канспірацыі. Ці вы думаеце, тое, што вы сталі рэгулярна наведваць гаспадарчую краму Натана, Пракуратару невядома? А так выйдзеце з валёнкамі пад пахай. Усё ж такі алібі.
А калі не цяпер, то што ж тады рабіць? Заставацца тут яшчэ небяспеч... Локісаў злавіў сябе на паўслове. Натан быў яму сімпатычны, але раскрывацца перад ім таксама пакуль заўчасна.
Што ж вы спыніліся? А, разумею, не давяраеце да канца. Думаеце: а раптам гэта я і ёсць Локіс? Ці баіцеся адкрыцца, таму што самі яшчэ не вырашылі, варта быць пярэваратнем у маіх вачах або не. Добра, я ў вас пытацца пра гэта адкрыта не буду. Проста разгледзім два сцэнарыі.
Давайце разгледзім, з цікаўнасцю адазваўся Локісаў.
Першы калі вы ўсё ж такі Локіс. Той самы цар Саламон для ўсіх тутэйшых пярэваратняў. Вы, вядома, будзеце мець уладу над імі. Аднак жа вы іх і падставіце.
Пракуратару толькі гэта і трэба! Усіх выявіць і апазнаць. Вы для яго толькі прынада. Або, кажучы яго мовай, правакатар. Вы гэтага хочаце? He? I што тады рабіць?
Так, што тады рабіць?
Усё вельмі проста, малады чалавек! Абвясціце публічна, што вы не Локіс! Гэта будзе ім сігналам. Ну, ведаеце, як у шпіёнскіх фільмах: няма вазона з фікусам на акне не заходзь, яўка праваленая.
I што ж, яны перастануць выходзіць на сувязь? недаверліва спытаў Локісаў.
He думаю. Хтосьці, напэўна, будзе, але ўжо з большай асцярогай. А галоўнае вы іх пра небяспеку папярэдзілі. Ваша сумленне чыстае.
Ну, можа быць. Нейкая логіка ў гэтым ёсць. А што з іншым варыянтам?
У іншым варыянце, Натан дастаў з шуфляды слоічак смятаны, узяў лыжку і пачаў есці. Калі вы не Локіс, яны ўсё адно да вас пацягнуцца! Ужо, напэўна, ходзяць, прыглядаюцца. Але, калі зразумеюць, што вы не той, то бок вы правакатар, яны вас зжаруць. Можа, праўда, не адразу. Локіс усё ж такі не зусім звер, розум у яго чалавечы. Таму па-вар’яцку ў вір не кінецца. Ён абярэ зручнае месца і час, каб без доказаў і сведак. I што, вы спытаеце, у гэтай сітуацыі рабіць?
Так, спытаю!
Дык такі да! Абсалютна тое ж самае! Абвясціце, што вы не Локіс! Гэтым вы ўсе прэтэнзіі з сябе здымеце. Маўляў, я ж папярэджваў: так і так. Галоўнае, каб вы не былі Правакатарам.
Але я ніколі і не сцвярджаў, што я Локіс.
Ведаеце, не сцвярджаць і сказаць наўпрост: я не ён, гэта розныя рэчы, Натан узяў насоўку і выцер кроплю смятаны, якая ўпала яму на камізэльку.
Добра, Натан Майсеевіч. Пэўная логіка ў вашых разважаннях ёсць! пагадзіўся Локісаў. Аднак жа я не магу кожнаму ў пасёлку шапнуць на вушка. Ды і не паверыць мне ніхто! I будзе мець рацыю, бо дзе вы бачылі ў гісторыі, каб пярэварацень прызнаўся ў зробленым? Ён і на вогнішчы Інквізіцыі будзе крычаць, што не Локіс.
Так, пераканаць людзей будзе вельмі няпроста! Прыдумайце што-небудзь нечаканае, ашаламляльнае, як усім давесці, што вы не Локіс. Каб усіх уразіла і да нутра прабрала.
Лёгка сказаць: уразіла і прабрала, а як зрабіць, каб паверылі? задуменна працягнуў Локісаў. Паслухайце, а калі яго сапраўды няма? I ўсё гэта пустыя страхі?
А гэта ўжо пытанне веры. Аднак нешта мне падказвае, Натан выцер насоўкай лыжку, што вы прыехалі сюды цалкам перакананы, што яго быць не можа. Вядома, дваццаць першае стагоддзе! Які Локіс?! Але цяпер у вас упэўненасці няма. Вы засумняваліся. 3 вас сорак рублёў за валёнкі!
— Як сорак?! Чаму так многа?
Тут вам не Мінск, тут усё даражэй! Так што думайце, думайце, малады чалавек, як гэта зрабіць. Ад гэтага зараз вашае жыццё залежыць!
Надзенька! Ці ёсць у цябе на пгыкмеце некалькі надзейных, пгавеганых тавагышаў?
Локісаў, ты што з дуба зваліўся! Ты чаго картавіш?
Ведаеш, Надзенька, хачу заснаваць новую палітычную гэвалюцыйную пагтыю! I пачаць выдаваць газету! Назавём яе “Наша Іскга”! Дагэчы, Надзюша, ты ўжо пгынятая! Пагтыйны білет пад нумагам “два” можаш на днях атгымаць у сакгатагыяце!
Ты што, напіўся?
Локіс жыў! Локіс жывы! Локіс будзе жыць! Локіс жывейшы за ўсіх жывых! эЛЖэ! ЛэЖэ! ЛоБуЖэ! ЛоЖэЗУЖэ!
Частка 4
ТАВАРЫШ ЧОРТ-БРУЕВІЧ
Вальдэмар Венедыктавіч, дырэктар пасялковай школы, любіў рана ўставаць. Гэтая някепская звычка засталася ў яго яшчэ са студэнцкіх часоў калі ён узяў за манеру падымацца ў любы дзень а шостай раніцы, рабіць невялікую прабежку па парку, а потым да пачатку заняткаў хаця б гадзінку пачытаць шматтомную “Нсторню Государства Росснйского” С. Салаўёва.
Прабежак па парку Вальдэмар Венедыктавіч ужо даўно не рабіў, апошнімі гадамі ён так азыз, што і да кухні дайсці стала праблемай. Але ў школу ён любіў прыходзіць раней за настаўнікаў, каб няспешна абысці сваю немалую гаспадарку ды праверыць, ці ўсё ў парадку, ці ўсё на месцы.
У гэты дзень, наблізіўшыся, як звычайна, а сёмай раніцы да дзвярэй школы, ён заўважыў на іх невялікі белы аркуш фармату A4. Вальдэмар Венедыктавіч вельмі здзівіўся. Ён нікому раней не дазваляў вешаць аб’явы ў такім важным месцы. Адчуўшы нядобрае, ён паскорыўся,
падышоў і ўтаропіў у паперку дзве карыя гарошыны. Хутка прабегшыся па тэксце, Вальдэмар спалатнеў, потым пачырванеў і спатнеў.
Азірнуўшыся па баках, ён сарваў улётку, сунуў у кішэню і ў паніцы кінуўся да свайго кабінета. Там ён плюхнуўся ў фатэль, выцер з ілба пот і прачытаў ізноў.
Змест аб’явы быў кароткі. Усім ахвочым прапаноўвалася сёмага лістапада а пятай гадзіне вечара прыйсці ў бібліятэку і стаць дэлегатамі ўстаноўчага сходу новага грамадскага руху “Локіс-off”. У праграме: даклад “Локіс ёсць?”, выступы і дыскусіі на тэму “Локіс жыў? Локіс жывы? Локіс будзе жыць?”, прыняцце рэзалюцыі toxica няма!”, запіс у грамадскі рух “Локіс-off”, выбары старшыні, сябраў палітбюро і рэвізійнай камісіі, канцэрт, гарбата і салодкія пернікі. Пры сабе рэкамендавалася мець пашпарт. Пад аб’явай стаяў подпіс: ЛокісоЛ.
Гэтае ж слова, толькі вялікімі тлустымі літарамі, лагатыпам было вынесена і ў шапку ўлёткі. Тут тры апошнія лацінскія літары былі аддзеленыя ад астатніх злучком, а паверсе рукой невядомага дызайнера чорным фламастарам у іх была ўпісаная стылізаваная галава медзведзяняці. Нечым мішка нагадваў эмблему маскоўскай алімпіяды 1980 года, аднак, у адрозненне ад таго, меў шырокую галівудскую ўсмешку. Два рады вясёлых буйных зубоў гулліва красаваліся з улёткі.
Першым парывам Вальдэмара Венедыктавіча было неадкладна бегчы дадому ды пакаваць чамаданы, затым кінуцца на трасу, дабрацца да раёна, а адтуль найбліжэйшым жа цягніком з’ехаць у Саратаў.
Ён тузануў шуфляду стала і пачаў нервова корпацца ў паперах. Намацаўшы пачак неяк даўно прыхаваных цыгарэт, выскачыў з кабінета. Вальдэмар не паліў ужо шмат гадоў, але зараз яму тэрмінова патрабавалася не абы-якая доза нікаціну. Выбегшы на падворак, ён па старой школьнай звычцы панёсся да далёкага кустоўя ў канцы стадыёна.
Што гэта? ліхаманкава меркаваў ён, няўмела чыркаючы запалку за запалкай. Ультыматум? Прысуд? Пагроза? Чорная метка? Галава кабылы? Адно ён ведаў дакладна: гэта напэўна нейкая страшная крамола. Яму, дырэктару школы, у святы дзень гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі прапаноўвалі ўступіць у гэтую нялюдскую і, вядома ж, контррэвалюцыйную арганізацыю. А можа, нават і быць абраным сябрам рэвізійнага камітэта.
У іншай сітуацыі ён бы, натуральна, не пайшоў ні на які ўстаноўчы сход! Аднак, Божа... Навошта? Хто падказаў яму гэтую ідэю? Якая ж ты ідыётка, Марыя! Бо гэта і ёсць тая прапанова, ад якой немагчыма адмовіцца! Чорт мяне падаткнуў уступіць у гэтую мафію! кляў сябе Венедыктавіч. Хай бы ўжо з’елі ціха і непрыкметна! А цяпер зжаруць са скандалам і ганьбай! Мала таго, што канец кар’еры, дык яшчэ і распнуць проста на парозе школы. 1 ніводная скаціна не засмуткуе і не заплача. Наадварот, усе гэтыя малалетнія вупыры са старэйшых, сярэдніх і малодшых класаў будуць толькі бясконца радыя. Пачнуць скакаць вакол цела і кідаць у яго фанцікі з-пад карамелек!
Вальдэмар затаптаў недапалак і кінуўся назад. Аднак, калі ён ужо амаль падбег да ўваходу, о жах! — ён
зноў убачыў улётку на дзвярах школы! Вальдэмар збялеў, але, зразумеўшы, што мафія за ім назірае, пакінуў аб’яву на месцы. Уляцеўшы ў свой кабінет, ён замкнуў дзверы і наглуха зашморгнуў шторы. Выпаліўшы яшчэ адну цыгарэту проста на працоўным месцы, ён падышоў да акна і праз маленькую шчылінку ў парцьеры пачаў назіраць за подступамі да школы.
Калі ля ўваходу паказалася Марыя Якаўлеўна Дзінерштэйн, завуч па выхаваўчай працы, ён выскачыў у калідор, зацягнуў яе ў кабінет і зноў наглуха зачыніў дзверы.
На, Маша, чнтай! ён працягнуў ёй улётку.
Я ўжо ў курсе, яна дастала з кішэні такую ж, знятую толькі што з уваходу.
Это была твоя, Маша, ндея! Вальдэмар уперыў у яе дзве чорныя гнеўныя гарошыны. Еслн я не пойду, ты знаешь, что онн co мной сделают! Это же мафня, Маша! Да еіце какая! Медвежья! А еслн пойду конец карьере! Боже! Запншут в учреднтельное собранне! Это же БэНэФэ, оппознцня, Маша! Боже, за что? За что?! Сннмут с должностн, сделают простым учйтелем нсторнн! 14 это в лучшем случае! А то н вообіце уволят! Хорошо хоть сейчас нз партнн не нсключают. Боже! ён закаціў гарошыны да неба. Волчнй бнлет! Волчнй бнлет на всю оставшуюся карьеру! Я поннмаю, тебе хорошо. Ты как бы нй прн чем! А может, как раз н прн чем? Вальдэмар бліснуў акулярамі. — Может, ты этот план нарочно прндумала, чтобы занять мое место? Конечно! Как я сразу не догадался! Ведь тебя же, Марня Яковлевна, душечка, наверняка посадят на днректорское кресло!
Хопіць істэрыць, Вальдэмар! Марыя грозна стукнула па стале ўказкай. Што ты як баба! Аж брыдка. У мяне і ў думках не было нічога такога! Але зараз нічога не застаецца, ты абавязаны пайсці! Толькі не панікуй раней часу! Я паразмаўляю з Лапіцкім. Можа, ён пагодзіцца зрабіць з цябе падвойнага агента. Будзеш працаваць пад прыкрыццём. Тады і дырэктарскае крэсла захаваеш, і ў бандзе, глядзіш, паступова на кіроўную пасаду прасунешся. Можа, нават будзеш загадваць рэвізійнай камісіяй. А ведаеш, што такое рэвізор у бандзе?
Что ты несешь?! Маша! Какой ревнзор?! Какой двойной агент?! Это же мафня! Ты что, не знаешь, что онн делают co стукачамн?! Ты что, не смотрншь телевнзор?!
Добра, супакойся! Дай мне час. Я прадумаю стратэгію і скажу, як ты павінен сябе паводзіць на гэтым устаноўчым сходзе.
Усе дні, што заставаліся да ўстаноўчага сходу, у пасёлку толькі і абмяркоўвалі гэтую вестку. Як і варта было чакаць, меркаванні на гэты конт падзяліліся. Спачатку грамадская думка паставілася да навіны хоць з недаверам, але, хутчэй, пазітыўна. Да абеду трэцяга дня дамінавала версія, што Локісаў, нашчадак былых графаў Шэметаў, насамрэч таемны алігарх ЛокісоГё Што стала ён жыве ў Парыжы, куды пасля ўцёкаў з СССР перабраліся яго продкі. Казалі, што ў Францыі ён мае некалькі бровараў,
якія разліваюць і прадаюць па ўсім свеце гарэлку з аднайменным брэндам.
Большасць людзей сыходзілася на думцы, што граф вярнуўся ў мястэчка не выпадкова. Што яго мэта вярнуць свой радавы Замак. I каб гэта зрабіць, ён нават збіраецца на найбліжэйшых выбарах балатавацца на пасаду старшыні мясцовага савета. Менавіта для гэтага яму, як і наогул любому алігарху, патрэбна свая партыя ці хаця б грамадскі рух.
Знайшлося нямала тых, хто з цікаўнасці збіраўся пайсці на сход. А калі пернікі будуць сапраўды салодкія, а прамовы трапныя, то, можа, нават у новы рух уступіць. Казалі, што свой алігарх, пагатоў з патомных людажэраў, можа спыніць бязладдзе і нарэшце навядзе ў пасёлку парадак. He бяды, што вупыр, затое з’явіцца ўлада, і кожны будзе ведаць, да каго звяртацца. А калі ён яшчэ выкупіць у маскалёў Замак, то адкрые ў ім не казіно, а музей і музычную школу ды перавязе з Парыжа калекцыю сваіх карцін. А калі і спіртзавод пабудуе, то ў людзей нарэшце з’явяцца і праца, і адпачынак.
Аднак з абеду трэцяга дня пачаліся ўкіды іншага кшталту. Папаўзлі чуткі, што за ўсім гэтым стаяць палякі. Што гэта яны далі грошы на новы грамадскі рух, задача якога расхістаць стабільнасць у пасёлку. Загаварылі, што Jloicicoff гэта гарэлкавая мафія, за якой хаваюцца Сорас, ЦэРэУ і Меркель. Запэўнівалі, што апазіцыя рвецца да ўлады, а калі яе атрымае, то парадку больш не стане. Таму што JIoKicoff такі ж, як і яго продкі, бээнэфавец, п’яніца і бабнік. Што ён ужо спакусіў Паліну,
шалапутную дачку гаспадыні гатэля, абяцаў ажаніцца, а сам збег за дзень да вяселля. А цяпер зблытаўся з дзівакаватай бібліятэкаркай Надзькай. Акрамя таго, за тыдзень ён зжор увесь Каньяк у цэнтральным гастраноме, так што паліцы і па сённяшні дзень стаяць пустыя. Што кожную раніцу ён купляе па пяць бутэлек чарніла, а цяпер і ўвогуле па дзесяць. Да таго ж ідэалагічна няўстойлівы п’е ўсё без разбору: і чырвонае, і зялёнае, ды яшчэ і без закускі.
А бліжэй да вечара слова яшчэ болып жахлівае, чым БэНэФэ, амаль настолькі ж страшнае, як Вайна, чорным крумкачом праляцела над стрэхамі мястэчка. Локісаў, нашчадак графаў-людажэраў Шэметаў, спецыяльна ездзіў з Парыжа на стажыроўку да бандэраўцаў у Адэсу, каб учыніць у пасёлку Майдан!
Увесь тыдзень Локісаў рыхтаваўся да ўстаноўчага сходу. Улёткі, якія яны з Надзеяй памнажалі на бібліятэчным ксераксе, кожную раніцу даводзілася друкаваць зноў, бо віселі яны нядоўга. Нейкія клапатлівыя людзі прымудраліся зрываць іх і ў самых цяжкадаступных бязлюдных месцах. Дзеля эксперыменту Локісаў нават павесіў з дзясятак абвестак у лесе, але і там на наступны дзень іх ужо знялі.
Мафія Бярмуда і Мадагаскар з Цюменем ішачылі гэтыя дні з усёй напругай і па падвойным тарыфе.
Локісаў быў гатовы ім даць і трэці жбанец, аднак тады б працоўная змена рызыкавала скончыцца да абеду, а яны патрэбныя былі яму дапазна жывыя. Кожную раніцу ён выдаваў ім некалькі пачкаў улётак і адпраўляў клеіць. Але большую частку яны разносілі па хатах. Нешта кідалі ў паштовыя скрыні, нешта выдавалі на рукі асабіста.
Ідэя ўтварыць рух “Антылокіс” прыйшла нечакана. Пасля апошняй размовы з Натанам Локісаў пакутліва спрабаваў знайсці выйсце. Пераканаць усіх, што ён не пярэварацень, падавалася нерэальным. Што б ён ні зрабіў: з лагодным тварам сам сабе даверанай асобай хадзіў бы ад хаты да хаты і асабіста ўгаворваў кожнага жыхара пасёлка або сабраў бы іх разам у клубе, праспяваў бы і станчыў, ніхто б яму не паверыў. Нават зладзь ён сам сабе інквізіцыю самаспаленне на плошчы каля помніка Леніну пад лозунгам “Локіса няма!” і гэта ўспрымуць толькі як дзівацтва.
Раптам яму прыйшла ў галаву вар’яцкая, на першы погляд, ідэя. Чым больш Локісаў пра яе думаў, тым больш яна падабалася. Трэба выступіць не ад сваёй асобы, а аўтарытэтна ад імя цэлага грамадскага руху. Асабіста яму не павераць, а вось партыі магчыма. Пры гэтым няварта абмяжоўвацца яго ўласным выпадкам, а трэба выставіць больш глабальны багаборніцкі слоган: “Локіса не існуе!” у прынцыпе.
Для большай пераканаўчасці можна пайсці далей. Узяць на ўзбраенне і палітычныя лозунгі: “He баяцца можна!”, “Далоў страх!”, “Што-та не так!” “Пачнем жыць па-новаму!” Смела ўхапіцца і за сацыяльныя праблемы:
“Далоў карупцыю!”, “Заплаці падаткі і спі спакойна!”, “He тармазі. Снікерсні!” “Кадры вырашаюць усё!” А вось тут якраз і было самае слабае звяно гэтага плана. Стварыць пад сябе грамадскі рух гэта выдатна, але дзе набраць людзей не тое што на pyx, а хаця б на мікраскапічную партыйную ячэйку?
Ён, вядома, мог валявым загадам мабілізаваць паштмайстра Пшыбыльскага, наглядчыка вучэльняў Вальдэмара, павятовага лекара Мікульскага, унтэр-афіцэрскую ўдаву, ІПэ Абдулін эС. А. і ІПэ Каробкін эС. L, гэта значыць усіх тых, хто яго баяўся. Аднак як гэтыя старарэжымныя асобы, якія самі лічылі яго пярэваратнем, пераканаюць астатніх, што ён не Локіс. He, патрэбныя былі новыя прагрэсіўныя людзі, якія б яго не баяліся. А дзе ў пасёлку N, у якім нават гадзіннік на галоўнай вежы спыніўся, ён іх возьме?
Ад усіх гэтых пытанняў галава ў Локісава ішла запалярным кругам. Але і тут прыйшла на дапамогу Надзея. Яна на вачах ператваралася не проста ў яго персанальнага анёла, а ў паплечніка і баявую сяброўку. Калі б яго за рэвалюцыйную дзейнасць адправілі ў высылку на край свету ў якое-небудзь Шушанскае, ён абавязкова ўзяў бы яе з сабой. Аднак адсюль і адправіць далей не было куды.
Надзя паабяцала, што прадставіць яго шэрагу правераных таварышаў, якія, калі Локісаў іх пераканае, змогуць скласці касцяк партыі. А пакуль у яго распараджэнні заставалася правераная брыгада Бярмуды і Ка, якая працавала, толькі пакуль грала “Чароўная флейта”.
Перад пачаткам кампаніі Локісаў старанна іх праінструктаваў: калі будуць пытанні, што можна казаць, а што пакуль няварта, каб не спалохаць людзей. Трэба было пазбягаць усялякай палітыкі ды раней часу не крычаць аб тым, што Локіса няма, а казаць пра простыя і зразумелыя рэчы. Што пасёлку неабходныя дзіцячая пляцоўка, музычная школа, новы банкамат на сцяне гастранома. Што вельмі важныя інвестыцыі, адукацыя і новыя працоўныя месцы.
А калі будуць асабістыя пытанні, то варта выставіць будучага лідара новага руху ў самым пазітыўным святле: адукаваны, разумны, ісцінны сем’янін, характар нардычны, гаспадарлівы. Гатовы бязлітасна інвеставаць у пасёлак свой талент і сілы. 3 таварышамі па Міністэрстве культуры падтрымлівае добрыя стасункі. Mae шматлікія выставы і падзякі кіраўніцтва КэБэФэ і БэТээРКа. Заганных сувязяў не меў, працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях як у краіне, так і за мяжой.
Што яны там насамрэч вярзлі, Локісаў мог толькі здагадвацца. Канешне, ён разумеў, што для агітацыі трэба было б выставіць каго-небудзь болып дасведчанага. Але дзе ён мог узяць іншых людзей за такія грошы?
А грошы для будучай партыі імкліва ператвараліся ў праблему. Невялікія запасы, якія заставаліся ад не запатрабаванага авансу на пакупку дома, раставалі на вачах. Пачкі паперы, клей, рум, чарніла, кумач, пернікі, фарба, Пэ і Вэфэ. Локісаў разумеў: партыі патрэбны спонсар. А наперадзе яшчэ планаваўся выпуск газеты.
Яшчэ адна акалічнасць трывожыла яго. Ён больш не меў вестак ні пра Разалію, ні пра яе вясельных шваграў. Усе Козелы быццам бы затаіліся. Аднак Локісаў каркам адчуваў нездарма. Законы гор яшчэ ніхто не адмяняў. Яны, відавочна, нешта задумалі. Цяпер, выходзячы на плошчу, ён з перасцярогай азіраўся не толькі на Леніна, але і на двухпавярховыя горныя вяршыні будынку гатэля.
Праўда, аднаго дня ў бібліятэцы з’явілася Эма-Паліна. Локісаў заўважыў яе ў акно здалёк і паспеў схавацца ў спальні. Праз завешаныя фіранкі ён назіраў, як яна падышла да ўваходу ў чытальную залу, спынілася, быццам галодная ваўчыца, панюхала паветра і, трасянуўшы малінавай грывай, адправілася назад.
Да канца тыдня хмары згусціліся яшчэ болей. Па тым, як пачало змяняцца стаўленне людзей да яго хадакоў, Локісаў зразумеў: Лапіцкі напоўніцу запусціў у адказ сваю пякельную машынку “калектыўнага ўяўлення”. Да чацвёртага дня агульная паблажлівасць змянілася на адкрытую варожасць. Яго пасланцоў сталі гнаць. У гэтай сітуацыі Локісаў разумеў, што поспех справы залежыць цяпер не ад людзей, якімі маніпулюе Пракуратар, а ад таго партыйнага касцяка, які за ім пойдзе. Таму ўвесь тыдзень яны абыходзілі людзей, якіх рэкамендавала яму Надзея. Паводле яе словаў, гэта былі самыя вяршкі тутэйшага дэмакратычнага бамонду.
Локісаў знаёміўся, пераконваў, стараўся зрабіць уражанне. На бальшыню гэта не дзейнічала. Некалькі чалавек наўпрост сказалі, што баяцца, а таму не будуць прымаць удзелу ні ў якім руху. Многія прамовіць гэта ўголас
не хацелі, а таму спасылаліся на занятасць, кепскае надвор’е, дзяцей. Аднак усё ж некалькіх ён пераканаў. Іх было няшмат, але кожны асоба.
Першым у спісе ішоў рабочы Бруевіч. Калісьці, гадоў дваццаць таму, ён узначальваў мясцовую суполку Народнага фронту, калі той яшчэ быў на ўздыме. Гэта пазней у пасёлку стаць сябрам партыі БээНэФ азначала амаль тое ж самае, што назвацца чортам. А тады Бруевіч быў не проста шараговым партыйцам, а важаком мясцовых чарцей. Потым, калі Фронт, як і ўсю апазіцыю, папрыціснулі, ён застаўся без спраў. Хаця мужык ён быў працавіты, майстравіты ды яшчэ і малапітушчы, на працу яго ніхто не браў. He мог ён уладкавацца нават у мясцовы калгас.
Бруевіч спрабаваў быў заняцца прадпрымальніцтвам, але праз сваю рэпутацыю ніяк не мог паставіць на ногі бізнес. Увесь час яго, як апошняга чорта, раскулачвалі. Толькі ён пачне на чым-небудзь зарабляць прыходзяць пажарнікі, падатковая ці санстанцыя, знаходзяць якуюнебудзь абуральную загану і ўпайваюць яму штраф. Затым прыходзяць судовыя выканаўцы і за нявыплату штрафу што-небудзь канфіскоўваюць. Асобна штрафавалі і таксама што-небудзь канфіскоўвалі мянты за ўдзел у акцыях апазіцыі ў Мінску, на якія Бруевіч раз-пораз выбіраўся. Здаралася, што і канфіскоўваць ужо не было чаго, тады забіралі, што ёсць, як правіла, мэблю: канапу,
тумбачку, шафу. Напрыканцы сваіх ліхтугаў Чорт-Бруевіч спаў ужо проста на падлозе на матрацы, жыў без тэлевізара, без жонкі, без праса, без пральнай машыны.
Калі Чорт-Бруевіча ўсё дастала, ён плюнуў і з’ехаў шабашыць у Расію. А некалькі гадоў таму ён вярнуўся ў пасёлак пастарэлым, закаранелым чортам і ўладкаваўся качагарам у кацельную Замка. Ясна, што ні на якую іншую службу яго і цяпер бы не ўзялі. А Замку як буйному алігархічнаму капіталу нетутэйшага паходжання было глыбока начхаць, якая ў Чорт-Бруевіча арыентацыя і хто там падкідвае вугольчык у яго топку. Праўда, праца гэта была сезонная, але пражыць дапамагаў яшчэ агарод і невялікая прысядзібная гаспадарка.
3 людзей, якіх Локісаў сустрэў у пасёлку, Бруевіч болей за ўсіх нагадваў пярэваратня. Нечым ён нават быў падобны да маджахеда. Невысокі, але жылісты і мускулісты, кароткая фрызура, суровы фанатычны позірк і барада а-ля Талібан. Бруевіч адразу ж пагадзіўся, сказаў, што ў яго свае рахункі з уладай, таму падтрымае любую ідэю, якая стане ёй папярок горла.
Другім у спісе значыўся Эмануіл Фіксевіч былы рэдактар раённай апазіцыйнай газеты “Край Свету”. Росквіт выдання прыйшоўся на канец дзевяностых, калі гэты край свету яшчэ быў цікавы і Сорасу, і палякам, і нават троху Меркель. Аднак потым пачаліся фінансавыя цяжкасці, і газета пачала чэзнуць. У апошнія гады перад закрыццём яна ўжо амаль не давала ўласных матэрыялаў не было чым плаціць журналістам, а рабіла дайджэст, перадрукоўвала артыкулы з іншых выданняў.
Каб стварыць ілюзію загнівання рэжыму, Эмануіл Фіксевіч стараўся адшукаць найбольш жудасную аналітыку і самыя жахлівыя навіны. Так што газету ў народзе нават сталі называць “Канец Свету”.
Ужо тры гады, як Эмануіл выйшаў на пенсію, але журналістыку не кінуў. Праўда, цяпер ён змагаўся, хутчэй, не з уладай, а са сваімі былымі таварышамі па партыйнай рабоце. Рэгулярна ён дасылаў у цэнтральную незалежную газету “Народная праўда” крытычныя артыкулы, дзе выкрываў памылкі апазіцыі. Стыль у Фіксевіча быў жорсткі і злосны, так што, калі ён браўся за тэму, мала нікому не перападала. Даставалася ўсім, акрамя ўлады: і фронтаўскім, і грамадзянскім, і прафсаюзам, а часам і дзеячам культуры.
Локісава ўразіла яго дзіўная манера рыфмаваць словы падчас гаворкі, прычым у самых нечаканых месцах. Знянацку апазіцыя пераходзіла ў рэпетыцыю, пасёлак у афёлка, улада у чырвоную памаду, што дадавала яго мове жвавасці і абсурднага хараства. Калі Фіксевіч пачынаў нервавацца, рыфма рабілася больш брутальнай: пральня ператваралася ў хуяльню, сацыяльная дамова у маліны Тамбова, грамадскі лад у папоўскі зад.
Вонкава ён чымсьці нагадваў Максіма Горкага, толькі яшчэ больш густа аброслага валасамі. Такі ж высокі, худы, з вялікай сівой грывай і пышнымі вусамі. Спачатку ён уступаць у рух адмовіўся і тут жа пачаў крытыкаваць яго за канцэпцыю. Аднак, калі даведаўся, што яму прапануюць пасаду галоўнага рэдактара газеты, трохі падумаўшы, згадзіўся. Праўда, папярэдзіў, што
незалежна ад тэмы выдання лаяць усіх будзе жорстка і бескампрамісна.
Наступным ішоў рэжысёр-расстрыга Шарлай-Бахмуцкі. Па пашпарце ён быў проста Шарлай, але заўсёды адрэкамендоўваўся яшчэ і другім прозвішчам, па маці, якое, як яму падавалася, больш адпавядала ягонаму сцэнічнаму вобразу. У Мінску ён даўно нічога не здымаў, ужо каторы год сядзеў у прастоі, таму пакуль на нейкі час вярнуўся ў пасёлак. Тут ён нічым асаблівым не займаўся, часам пісаў сцэнары і адсылаў іх на пітчынгі, але неяк усё безвынікова. Локісаў памятаў Шарлай-Бахмуцкага яшчэ па “Беларусьфільме”. Асабіста знаёмы не быў, аднак шмат пра яго чуў. Казалі, што ён вельмі таленавіты, але нораў меў шалёны і сварлівы. Прыход свой не мілаваў, асабліва на здымачнай пляцоўцы, бывала, што і ў рыла, і ў вока. А калі напіваўся, мог пападдзям з Міністэрства культуры проста ў твар выказаць усё, што пра іх думае. Гэтыя ж пападдзі яго паволі і расстрыглі ды ад храма Кіно “Беларусьфільма” адлучылі. Яны выпісалі яму тры жоўтыя анафемы і адправілі на вечную лаву запасных рэжысёраў.
Характар Шарлая ад гэтага бясконцага прастою сапсаваўся яшчэ болей. Раз-пораз ён упадаў у запоі, а калі з іх выходзіў, пакутліва ўсіх ненавідзеў. Казаў, што бездары яго заціскаюць, лаяў уладу, але даставалася ўсім, у тым ліку і апазіцыі. Асабліва аддаваў ён анафеме рэжысёраў, якія яшчэ нешта здымалі на “Беларусьфільме”. Іх ён называў сучынымі трыбухамі і дупалізамі, якія прысмакталіся да грудзей матухны міністэрскай
кармушачкі. Найболын ён ненавідзеў пападзей з самога міністэрства. Называў іх фурыямі, прастытуткамі, крывасмочкамі, ведзьмамі і агністымі гіенамі.
Пад нумарам чатыры ішоў хіпстар і былы студэнт Зыбіцкі. Ён таксама жыў і вучыўся ў Мінску, але кінуў універсітэт пасля трэцяга курса. Сам ён казаў, што на час узяў паўзу, каб асэнсаваць сваё месца ў гэтым свеце. А паколькі асэнсоўваць сябе значна танней у маці, чым на дарагой здымнай кватэры ў сталіцы, то Зыбіцкі на годзік перабраўся да бацькоў на вёску. Аднак у цэлым хлопец быў разумны і прагрэсіўны, апрануты па апошніх трэндах хіпстарскай моды. Любыя новыя павевы і ідэі ён прымаў на ўра, таму, атрымаўшы прапанову ўвайсці ў вузкае кола палітбюро, з радасцю пагадзіўся.
Замыкаў кампазіцыю мясцовы энтузіяст-эколаг Карпуль. Сам ён называў сябе адвакатам лесу і бачыў сваю місію ў абароне яго інтарэсаў. Але паколькі лес у пасёлку ніхто не чапаў, рос сабе ды рос, а нават калі і падаў не быў нікому патрэбны, то Карпулю, па вялікім рахунку, не было чым заняцца. Ён спрабаваў пераключыцца на жывёл, пачаць прадстаўляць іх інтарэсы, але і тут яму не было нейкай працы. Жывёлы пладзіліся, як ніколі раней, асабліва ваўкі: тыя па начах ужо вылі адразу за платамі пасёлка.
Карпуль вельмі сумаваў па сапраўднай справе, таму раз-пораз выбіраўся ў Мінск пастаяць з зялёнымі ў абароне якога-небудзь чэзлага скверыка ды папіхацца грудзьмі з панурымі аранжавымі мужыкамі з Зелянбуду. Выглядаў адвакат лесу прыкладна так, як яго тутэйшы
падапечны. Ягоны твар быў густа пакрыты дзікімі валасамі, з гушчару якіх паглядалі на суразмоўцу два жывыя дапытлівыя вокі.
Напачатку да думкі, што Локіса няма, Карпуль паставіўся скептычна. Яму ў прынцыпе не падабалася ідэя, што нейкі рэдкі від, а тым больш гібрыд мядзведзя і чалавека, можна вось так, рэвалюцыйным метадам, выключыць са спісу існых на зямлі. Аднак затым, трохі падумаўшы, ён пагадзіўся ўвайсці ў партыйны касцяк, але з умовай, што калі Локіс усё-такі ёсць, то ён як адвакат лесу будзе ў новым руху прадстаўляць яго інтарэсы.
У цэлым сустрэчамі з будучым партыйным касцяком Локісаў застаўся задаволены. Больш, па словах Надзеі, у пасёлку не было на каго абаперціся. Аднак сем чалавек разам з ім і так, здавалася, нямала. Бянтэжыла Локісава толькі адно: дзіўнае ўражанне, якое рабілі будучыя члены палітбюро. Пры ўсёй разнастайнасці прафесій і лёсаў аб’ядноўвала іх нейкая агульная панурасць, азлобленасць і нелюдзімасць.
3 усіх людзей, вядомых яму ў мястэчку, гэтыя, бадай, больш за іншых і вонкава, і па адчуванні падыходзілі на ролю падпольных пярэваратняў, асабліва бээнэфавец Чорт-Бруевіч, рэжысёр-расстрыга Шарлай і адвакат лесу Карпуль. Ды і ў хіпстарскай бародцы студэнта Зыбіцкага таксама мелася нешта зусім не хіпстарскае. А ад погляду Эмануіла Фіксевіча Локісаву і ўвогуле рабілася ніякавата. Здавалася, гэты аброслы валасамі тутэйшы Максім Горкі зусім не пралетарскі пісьменнік, а раскольнік Грышка Распуцін, які прапаведуе блізкі канец свету і гатовы не
толькі служыць яго буравеснікам, але і ўласнаручна паскорыць яго надыход.
Увечары трэцяга дня агітацыі прыйшла яшчэ адна непрыемная вестка, дастаўленая асабіста Таптыгіным з пастарунка. Ужо сцямнела, калі да бібліятэкі пад’ехаў “казёл”, з якога, пыхкаючы, вылез Міхалыч. Увайшоўшы, ён моўчкі сунуў Надзеі пад нос паперу, дзе казалася, што ў адпаведнасці з законам аб масавых мерапрыемствах устаноўчы сход грамадскага руху “Локіс-off” не можа быць праведзены ў сценах публічнай бібліятэкі. Што, паводле рэгламенту, заяўка на гэтае мерапрыемства павінна быць пададзеная мінімум за пятнаццаць дзён да падзеі. А паколькі гэтага не зроблена, то дадзенае мерапрыемства з’яўляецца незаконным і не можа быць праведзенае нідзе ў грамадскім месцы, а ўжо тым болыл у дзяржаўнай установе. Акрамя таго, агітацыя за гэтае мерапрыемства таксама з’яўляецца нелегальнай. А калі арганізатары ўсё ж зробяць спробу яго правесці, то органы ўлады маюць поўнае права спыніць яго ўсімі мажлівымі сродкамі.
Кожны дзень Локісаў цяпер назіраў за Замкам з акна бібліятэкі. Партыі патрэбныя былі грошы, а атрымаць іх можна было толькі там, у аб’ектыўна іх патэнцыйнага саюзніка. Аднак напярэдадні Устаноўчага сходу Замак нібы знарок стаіўся і замёр. Будаўнікі ўсе гэтыя
дні не з’яўляліся зусім. Зрэдку праносіліся вартаўнікі, але машын на стаянцы не пакідалі, заязджалі за агароджу і наглуха замыкалі браму, быццам рыхтаваліся да штурму. Нечым гэта нагадвала Локісаву Зімні палац напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі, пагатоў што кожная гадзіна няўмольна набліжала гадавіну гэтай лёсавызначальнай падзеі.
Тэлефон Давіда Якаўлевіча таксама не адказваў. Колькі Локісаў ні набіраў яго з розных нумароў, вынік быў заўсёды адзін: “Пастаўце рашотку на месца і пайшлі на хрэн!”
Аднак раніцай трэцяга дня агітацыі Локісаў нечакана сутыкнуўся з ім на пошце, калі купляў чарговыя пачкі чыстай паперы для ўлётак. Якаўлевіч увайшоў у паўпустую залу, але, заўважыўшы яго, тут жа падаўся на вуліцу. Локісаў кінуўся наўздагон і перахапіў Дэ Я ля машыны.
Чаго вы дабіваецеся? з раздражненнем пачаў Давід, зразумеўшы, што размовы не пазбегнуць.
Вы самі разумееце, чаго нам з вамі трэба...
Пры словах “нам з вамі” Якаўлевіч спалатнеў, а зрэнкі яго забегалі яшчэ жвавей. Азірнуўшыся па баках, ён суха кінуў:
Тут наўкол вочы і вушы. Ідзіце за мной!
Збочыўшы за рог пошты, яны прайшлі ўздоўж агароджы, павярнулі зноў і апынуліся на заднім двары HeftKara напалову разбуранага цаглянага будынка ці то былой пральні, ці то грамадскай лазні. Увайшоўшы ўсярэдзіну праз пустую, без дзвярэй, выйму, Якаўлевіч яшчэ раз агледзеўся і істэрычным паўшэптам спытаў:
Гэта каму яшчэ нам?
Нам новаму грамадскаму руху, а ў перспектыве, можа, і партыі, спакойна парыраваў Локісаў.
Пачнём з таго, што мне зусім не ясна, якую гульню вы задумалі! He, я ведаю, што кожны, хто пачынае вайну, крычыць, што змагаецца за мір. Аднак там хаця б усё відавочна! А што задумалі вы, я абсалютна не ўяўляю. Пакуль зразумела толькі адно: Лапіцкі ў шаленстве! Вы яго сваім “Локіса няма!” поўным дурнем выстаўляеце. Бо на страху перад Локісам уся яго ўлада трымаецца, а вы апору з-пад ног выбіваеце! Калі б пярэваратня не было, Лапіцкі мусіў бы сам яго выдумаць, а дзеля нагляднасці перыядычна яшчэ каго-небудзь і зжыраць. Бо хто ён тады без Локіса? Проста патароча салапатая, якая незразумела чым усе гэтыя гады тут займалася.
Менавіта так! Толькі Замак зацікаўлены выбіць апору з-пад ног Пракуратара не менш за мяне. Колькі гадоў вы ўжо з ім тайна ваюеце? Ці не час аб’яднаць нашы намаганні?
Тэарэтычна так. Практычна ніякіх шанцаў! Чаго вы канкрэтна ад нас хочаце?
Нам патрэбныя грошы на выданне газеты.
Ды вы што?! Давід Якаўлевіч ледзь не падскочыў на месцы. Мы сур’ёзны, салідны бізнес. А вы хочаце, каб мы далі грршы на апазіцыйную газету?
Чаму адразу апазіцыйную? — абурыўся Локісаў. — Наша мэта — асвета і барацьба з забабонамі! Што гэта за сярэднявечча? Які Локіс? На дварэ дваццаць першае стагоддзе!
Гэта выключана! абарваў яго Давід Якаўлевіч. Нам яшчэ весці бізнес у гэтым сярэднявеччы. Як бы мы да тутэйшай улады ні ставіліся, але так вось адкрыта і нахабна сраць ёй на галаву мы не будзем.
А калі не адкрыта, а таемна? Як вы выказаліся, паднасерці. Я магу абяцаць: пра гэта ніхто не даведаецца.
He смяшыце мяне, гаспадзін Локісаў. Тут нічога таемнага ў прынцыпе быць не можа. У Лапіцкага ўсюды свая агентура. Акрамя таго, ён не дурны чалавек, адразу зразумее, адкуль грошы на ваш асветніцкі лісток узяліся. Хочаце параду? Дамоўцеся з Лапіцкім. Упішыцеся ў сістэму. Вы ж таксама Пракуратару патрэбныя. Станьце сістэмнай апазіцыяй. Да чаго гэтыя радыкальныя багаборніцкія лозунгі: “Локіса няма!” ? А калі не можаце, тады вам лепш адсюль знікнуць.
Знікнуць? Дык гэта тое, чаго я ўжо трэці тыдзень дамагаюся! Толькі не магу да вас дазваніцца, каб вы дапамаглі мне гэта зрабіць! абурыўся Локісаў. Думаеце, мне вельмі хочацца выдаваць тут шматтыражку?! Мне ўсяго толькі і трэба, каб вы вывезлі мяне, хай і ў багажніку машыны, да найбліжэйшай вялікай шашы.
Што ж вы раней не сказалі? з жалем усклікнуў Якаўлевіч. Вывезці ў багажніку машыны! I ўсяго дзялоў! Гэта ж раз плюнуць!
Раз плюнуць? ажывіўся Локісаў. Дык давайце! Калі? 1 здымем увесь гэты непатрэбны пасёлку палітычны крызіс!
На жаль, цяпер гэта ўжо катэгарычна немагчыма!
Як немагчыма?! Чаму немагчыма?
Тры дні таму, да таго, як вы ў палітыку палезлі, было магчыма, а цяпер ніяк! быццам са шкадаваннем прамовіў Давід Якаўлевіч. Тады вы былі хто? Проста Граф. Проста пярэварацень. He выключана, што забойца грамадзянкі Турміловіч. А цяпер вы, прабачце, лідар апазіцыі! Адна справа нейкага людажэра ці крымінальніка ў багажніку вывезці. I зусім іншае лідара апазіцыі. Ніякі паважны бізнес на такую рызыку не пойдзе! Так што нават не ўгаворвайце. Абсалютна немагчыма!
Добра, тады дастаньце мне ствол. Я сам праз лес прабяруся. Хаця б гэта вы, паважны бізнес, можаце?
Ды вы што?!! Яшчэ горш! выкаціў вочы Давід Якаўлевіч. Узбройваць апазіцыю! Думайце, што вы прапануеце! Ужо лягчэй адразу камень на шыю і ў студню!
Добра! За бізнес я ўсё зразумеў, з прыкрасцю кінуў Локісаў. Але хоць чым-небудзь вы можаце дапамагчы апазіцыі?
Толькі гумай!
Якой гумай? не адразу зразумеў Локісаў.
He, не, што вы! He той. Звычайнай гумай. Што ў вас там? “Фальксваген”? Канешне, будзе не новая, бэушка, але цалкам някепская. Да Мінска даедзеце.
Локісаў прамаўчаў.
Добра, усё зразумела. Дзякуй. На акумулятар б/у таксама не забудзьцеся, расчаравана прамовіў ён нарэшце.
Няма за што дзякаваць! Давайце! Змагайцеся. У душы мы з вамі, Якаўлевіч накіраваўся да выхаду. Я першы, а вы не спяшайцеся. Пачакайце хаця б хвілін пяць.
- А, вось яшчэ што, затрымаў яго Локісаў ля дзвярэй. Тры гады таму ў Замку адбылося забойства.
- Адкуль вы ведаеце? Давід павярнуўся.
- Няважна! Галоўнае, што ведаеце вы. Вакол Замка паўсюль стаяць камеры. У вас мусіў захавацца запіс.
- Прабачце, гаспадзін Локісаў, першы раз пра гэта чую. Вас, відавочна, дэзынфармавалі. Лепш падбірайце крыніцы інфармацыі.
Давід Якаўлевіч куляй выскачыў вонкі.
Пасля доўгіх дзён шэрасці і нявызначанасці суботняя раніца дзевяноста дзявятай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі выдалася сонечнай і марознай. Аднак толькі Локісаў прыняў гэта за добры знак, як бліжэй да поўдня неба зноў зацягнула, і на зямлю пасыпалася нешта падобнае да драбнюткага свінцовага шроту.
Атрыманая напярэдадні забарона праводзіць сход у бібліятэцы кардынальна мяняла планы. Тым жа вечарам тэрмінова склікаўшы сябраў палітбюро на экстранную нараду, Локісаў паведаміў ім непрыемную вестку. Тады слова ўзяў таварыш Чорт-Бруевіч і прапанаваў правесці Устаноўчы сход у кацельнай Замка. Памяшканне там хоць і непрыстасаванае для такіх мерапрыемстваў, але досыць вялікае і цёплае. А калі крыху прыбрацца, неяк упрыгожыць ды расставіць лаўкі, то будзе не горш, чым у вясковым клубе.
Усю ноч і наступную раніцу Локісаў з таварышамі па будучай партыі займаўся навядзеннем парадку ў кацельнай. Каля адзінаццатай усё было гатова, а ўжо а дванаццатай да бібліятэкі падцягнуліся першыя назіральнікі. Некалькі чалавек серыйнай штампоўкі ўвайшлі ў чытальную залу і ўзяліся перагортваць газеты. Локісаў адразу зразумеў, што гэтыя гопнікі ў трэніках з лампасамі людзі Лапіцкага.
Гадзін да трох, акрамя ціхага шамацення газетных старонак, па вялікім рахунку, нічога не адбывалася. Пасля пайшла публіка іншага кшталту. 3 дзясятак дапытлівых жыхароў пасёлка раптам узгадалі, што даўно нічога не чыталі, і вырашылі наведаць бібліятэку. Пра тое, што мерапрыемства пройдзе ў іншым месцы, апроч Локісава і сябраў палітбюро, зразумела, ніхто не ведаў.
А палове чацвёртай пачалі падцягвацца ўжо непасрэдныя ўдзельнікі. З’явіліся паштмайстар Пшыбыльскі, былы папячыцель богаўгодных устаноў Пётр Кузьміч, потым павятовы лекар, прадпрымальнікі ІПэ Абдулін і ІПэ Каробкін. Ля ўваходу ў бібліятэку іх сустракаў эколаг Карпуль, задаваў пару распазнавальных пытанняў і суправаджаў да кацельнай. Дапамагаў яму студэнт-хіпстар Зыбіцкі. Локісаў да часу заставаўся ў засадзе. Схаваўшыся за вазонамі з кветкамі, ён праз цюлевыя фіранкі назіраў за тым, што адбываецца, з акна Надзінай спальні. У цэлым усё ішло па плане. Насцеражыла яго толькі група Козелаў Разаліных сватоў і шваграў. Іх з’яўленне нічога добрага не абяцала. Збітым кагалам, праўда, без зброі, яны таксама рушылі ў бок кацельнай.
Роўна а чацвёртай Локісаў выйшаў з бібліятэкі і праз раннія прыцемкі скіраваўся да змрочнага будынка на другім баку парку з высокім цагляным комінам.
Унутры кацельня выглядала нашмат весялей. Калі касцёл на плошчы можна было параўнаць з “Тытанікам”, то кацельную Замка з яго машынным аддзяленнем. Вялізныя параходныя печы старамоднай пірамідальнай формы стаялі ў шэраг каля ўсходняй сцяны досыць прасторнай залы, ствараючы правільную трохчасткавую кампазіцыю ў выглядзе ці то алтара, ці то трохнефнай базілікі. Масіўныя чыгунныя дзверы топак “Тытаніка” былі зачыненыя, але з-за цэнтральнай урачыста даляталі ў залу водгукі рэвалюцыйнага полымя. Проста насупраць топак стаялі трыбуна і доўгі накрыты чырвоным абрусам стол прэзідыума, на ім графін і тры шклянкі.
Над печамі на вялікай іржавай трубе вісеў доўгі транспарант на чырвоным кумачы: “Прйветстпвуелі участнйков Учредйтельного собранйя!” Троху правей лога: “Локіс-off”, а з другога боку плакат “Рабочы перамагае мядзведзя”, твор пэндзля Бярмуды, на якім велічэзны пралетар віламі гоніць прэч мядзведзя ў чорным буржуйскім цыліндры.
Публікі аказалася нечакана шмат. Яе таксама можна было падзяліць на тры нефы. Цэнтральны займалі людзі Лапіцкага. Локісаў іх вылічыў адразу і пра сябе ахрысціў бальшавікамі. Заняўшы месцы насупраць прэзідыума, яны, відавочна, былі гатовы даць бой. Злева ў меншасці сядзелі яго таварышы па партыі. Аднак і сюды прасачыліся нейкія два бульдожага выгляду тыпы. Трэцюю
групу складалі цікаўныя і нявольныя ўдзельнікі. Сярод апошніх прысутнічалі паштмайстар Пшыбыльскі, Пётр Кузьміч і дырэктар школы. Вальдэмар Венедыктавіч з’явіўся ў кацельнай апошнім, акінуў вачыма залу і ўжо быў падаўся назад да выхаду, але, сустрэўшыся позіркам з Локісавым, паслухмяна заняў сваё месца. Тут жа ў групе разначынцаў, самкнуўшы бароды, сядзеў у радок і “каўказскі аул” кунакоў нявесты. Локісаў з палёгкай уздыхнуў, не ўбачыўшы сярод грознага клану ні Разаліі, ні самой Паліны.
Права весці паседжанне было дадзена Эмануілу Фіксевічу як самаму дасведчанаму і спрактыкаванаму ў публічных выступах аратару. Пачакаўшы, пакуль усе заціхнуць, той выйшаў да цэнтральнай печы, сурова акінуў позіркам прысутных і прамовіў:
Таварышы! Сёння мы сабраліся ў гэтай кацельні-багадзельні, каб закласці асновы новага грамадскага руху, а можа быць, і новага жыцця! Таму што так, як мы жывём, жыць далей нельга! Такога жыцця мы больш не хочам і патрабуем яго рашучай і радыкальнай рэвізіі! Ура, таварышы! Прапаную прывітаць надыход новай эры бурнымі і працяглымі апладысментамі-акампанементамі!
3 залы данеслася некалькі кволых воплескаў. Кінуўшы незадаволены позірк углыб кацельнай, Эмануіл начапіў акуляры і падрыхтаваўся чытаць па паперцы:
А зараз я б хацеў запрасіць у прэзідыум нашага Устаноўчага сходу наступных таварышаў: Бруевіча дэлегата ад рабочых і сялянскіх мас, Надзею Пятроўскую прадстаўніцу жаночага руху, рэжысёра
Шарлая-Бахмуцкага адказнага за культурны сектар спіздзілі дыяпраектар, таварышаў Карпуля экалогія зялёныя тэхналогіі і Зыбіцкага студэнцкі рух і праца з моладдзю.
Пачакаўшы, пакуль прэзідыум зойме месца за чырвоным сталом, Эмануіл працягнуў:
Слова прадстаўляецца лідару нашага руху залепім непрыяцелю аплявуху таварышу Локісаву!
Выйшаўшы на трыбуну, той яшчэ раз акінуў позіркам кацельную. Расстаноўка сіл у ёй крыху змянілася. Усе “меншавікі” засядалі цяпер у прэзідыуме. Проста насупраць іх, шчыльна збіўшыся ў маналітны кулак, месцілася непрымірымая большасць, людзі Лапіцкага. Цяпер ён мог прыгледзецца да іх уважлівей. Акрамя некалькіх чалавек у трэніках з лампасамі, астатнія здаваліся простымі жыхарамі пасёлка.
3 пяток старэйшых кабет, апранутых па модзе “народжаны ў СССР”, і тройка маладух-“камсамолак” сядзелі ўперамешку з мясцовымі рабацягамі, трактарыстамі, слесарамі і “бюджэтнікамі”. Асобнай фракцыяй вылучаўся баявы атрад мужыкоў-пенсіянераў. Разумеючы, што “бальшавікоў” пераканаць не атрымаецца, Локісаў звярнуўся да сектара цікаўных і разначынцаў:
Грамадзяне! кінуў ён на іх позірк. Таварышы! паглядзеў на “бальшавікоў”. Панове! абвёў вокам барадаты прэзідыум. Я мушу паведаміць вам радасную вестку! Локіса не існуе!
Па зале пранёсся абурана-ўхвальны гул. Локісаў вытрымаў паўзу і паўтарыў:
Так, так! Вы ўсё слушна пачулі! Локіса няма! Ён існуе толькі ў нашым уяўленні! Мы самі яго прыдумалі!
У кацельнай на імгненне настала абсалютная цішыня, так што было чуваць, як патрэсквае агонь у печы.
А Зінку хто ж тады з’еў? данеслася з бальшавіцкага партэра.
Вы! Дакладней мы! Калектыўны Локіс! Мы самі і з’елі грамадзянку Турміловіч, і брыгадзіра ЖЭСа, і паштальёнку бабу Броню! — не разгубіўся Локісаў. Аднак гэта быў не пярэварацень, не міфічны мядзведзь, а чалавек. Таму давайце шукаць адказ на гэта пытанне не ва ўяўным, а ў рэальнасці! He ў фікцыі, а ў матэрыяльным свеце! I я ўпэўнены: адказ знойдзецца!
Во барын дае! Вы Зінку самі і з’елі! Сам Локіс, а кажа: “Мяне няма”! зноў даляцела правакацыйная рэпліка з залы.
Мяне няма! зайшоўся смехам нейкі начытаны пенсіянер з баявога атрада. Кніжка такая ёсць! Адзін там у Мінску ў іх напісаў! Называецца “Мяне няма”! Прыкіньце, цэлую кніжку напісаў, а самога няма.
Ха-ха-ха-ха! Можа, таксама пярэварацень? А можа, і дружбан ягоны! зладжана падтрымалі бальшавікі смехам.
Таварышы! Грамадзяне! Галоўная праблема не ў тым, што вы Локіса сабе прыдумалі! перайшоў аратар да сутнасці пытання, разумеючы, што сітуацыя можа выйсці з-пад кантролю. Гэта ваша права! Уяўляйце сабе, што хочаце, калі гэта не пагражае іншаму. Праблема ў іншым! Другое імя Локіса Страх! Страх! паўтарыў ён
яшчэ раз гучней. Усе вы жывяце ў страху, што ваш сусед і ёсць пярэварацень! Вы не давяраеце і баіцеся яго! Узгадайце з нашай нядаўняй гісторыі. Памятаеце, быў такі страшны пярэварацень па імені Сталін? Але ж не ён уласнаручна зжор мільёны людзей. He! He і не! Гэта зрабілі простыя людзі: суседзі, саслужыўцы, нават сябры. А таму, што баяліся! Калі не ты зжарэш суседа, то сусед зжарэ цябе! I пакуль яны адно аднаго жэрлі, пярэварацень меў над імі бясконцую ўладу. Так і цяпер: пакуль вы адно аднаго баіцеся, вы раз’яднаныя і не можаце змяніць сваё жыццё! А гэта менавіта тое, што трэба ад вас Пракуратару, і Пракуратару Пракуратараў, і ўсім Пракуратарам у свеце! Таму што, пакуль вы раз’яднаныя, вы слабыя! А значыць, яны могуць рабіць з вамі ўсё што захочуць! Убіваць вам у галовы ўсё што заўгодна! Маніпуляваць вамі! Казаць на белае чорнае!
Локісаў на імгненне змоўк, перавёў дух і абвёў позіркам залу. Кацельная вусцішна маўчала.
А зараз мы правядзём сеанс вызвалення ад страху! Так-так, вы слушна пачулі! Зараз мы правядзём сеанс калектыўнай тэрапіі. Няхай кожны возьме за руку свайго суседа, паглядзіць яму ў вочы і скажа: “Локіса няма, і ты не Локіс!”
Зала заварушылася.
Яшчэ раз паўтараю! гучна вымавіў Локісаў. — Вазьміце за руку суседа, паглядзіце яму ў вочы і скажыце: “Ты не Локіс!”
Гул у кацельнай, асабліва ў партэры балыпавікоў, нарастаў.
А чаго гэта я павінен мужыка за руку браць?! даляцела адтуль. Я што таго? Дзеўку давай!
Вось яшчэ адзін распаўсюджаны страх! не разгубіўся Локісаў. Страх узяць за руку мужчыну! А я веру: не за гарамі той дзень, калі і ў нашым пасялковым ЗАГСе будзе зарэгістраваны першы аднаполы шлюб!
Зала загаманіла.
Вось яна, іх хвалёная дэмакратыя! закрычаў нехта з галёркі. Зусім страх згубілі! Спачатку апояць сваёй французскай гарэлкай, а потым мужыкоў у ЗАГС цягнуць! Гэта ж садамія, таварышы! Вось да чаго нас дзермакраты заклікаюць!
Грамадзяне! Спакойна! грозна раўнуў Фіксевіч. Цішыня і рэгламент! Хто не хоча брацца за рукі ваша справа! Сілай ніхто ў ЗАГС не пацягне. Але не перашкаджайце іншым! А тыя, хто не супакоіцца, будуць неадкладна выправаджаны з кацельнай! Праўда, таварыш Бруевіч?
Чорт-Бруевіч павольна ўстаў і фанатычным вокам спапяліў самых злосных балбатуноў. Яго моцна збітая фігура і барада-талібан на фоне злавесных водбліскаў полымя з печы падзейнічалі на бальшавікоў заспакаяльна.
Запомніце, грамадзяне! працягваў Локісаў. Гэта простае практыкаванне вы павінны рабіць кожны дзень! Усюды, дзе б вы каго ні сустрэлі, не бойцеся, бярыце адважна яго за руку і кажыце: “Локіса няма, і ты не Локіс!”
— He! Ну хтосьці ж Зінку з’еў!
I вы ўбачыце, як зменіцца свет! Усё вакол зайграе новымі фарбамі! Пачнецца новае жыццё, вы самі станеце гаспадарамі свайго лёсу!
А што нам дасць гэтае новае жыццё? данеслася з сектара цікаўных.
Ну як жа?! Зразумейце, пакуль вы жывяце на забытым усімі краі зямлі. Сюды ніхто не едзе, таму што баяцца. Думаюць, што вы дзікія, небяспечныя! А калі вы адкрыецеся свету, пойдуць інвестыцыі, паедуць турысты, з’явяцца новыя гасцініцы і аграсядзібы. Адкрыюцца новыя крамы, запрацуюць кафэ і сувенірная лаўка. Сюды нарэшце пусцяць аўтобус з раёна і, можа, рэйс наўпрост з Мінска. А нават і ўвогуле з таго краю зямлі. Адтуль з радасцю пракладуць масты, з’явіцца малы памежны рух. А гэта дасць новыя інвестыцыі, турыстаў з таго краю зямлі, яшчэ новыя кафэ і крамы. Аднак пра перспектывы пасёлка мы пагаворым асобна, падсумаваў Локісаў. Наш рух на гэты конт распрацаваў цэлую комплексную эканамічную праграму. А зараз я саступаю месца наступнаму прамоўцу.
Далей выступіць Надзея Пятроўская, падняўшыся, вымавіў Фіксевіч. Падрыхтавацца таварышу Карпулю.
Надзея выйшла да трыбуны, задумаўшыся, счакала секунду і гучна ўсклікнула:
Грамадзянкі і грамадзяне! Якога роду слова “страх”? памаўчаўшы крыху, сама ж адказала: Правільна! Мужчынскага. Страх ён мой! Страх мужык! А вы ніколі не задумваліся, чаму на ўсіх мовах страх гэта мужык? А я вам скажу. Ды таму, што мужыкі і ёсць адвечная прычына страху! Таму што жанчына гэта любоў! Жанчына гэта маці! Гэта пяшчота і ласка!
Гэта святло і спакой! А мужык гэта агрэсія! Мужык гэта вайна! Разруха і страх!
Позвольте с вамй не соглэсйться! даляцела раптам з далёкага кута кацельні.
Локісаў заўважыў, як з апошніх шэрагаў вырасла аб’ёмная фігура Вальдэмара Венедыктавіча. Паправіўшы на пераноссі акуляры, ён працягнуў:
Я уже не первый раз слышу выступленйя грамадянкй Петровской й должен сказать, что ее фемпнйзм носйт, скорей, неофйтскйй, волюнтарйстскйй й поверхностный характер. Вам, Надежда, прй всем уваженйй, следовало бы болыпе углубйться в тему й почйтэть тэкйх авторов, как Валерй Брайсон, Лйнн Абрамс, Крйстйн Бар, “Введенне в гендерные йсследованйя” (часть первая вторая, под редакцйей й. А. Жеребкйной), Тендерная теорйя й йскусство” (под редакцйей М. БредйХйной) йлй хотя бы местных авторок: Соломатйну й Шпарагу. Но я хотел сказать о другом. “Страх” действйтельно слово мужского рода в русском, белорусском, украйнском. Так сказать, у трйедйно-братскйх славянскйх народов. А вот уже в немецком “страх” Angst женского рода! Почему? Это надо, конечно, спросйть у сампх немцев! Но что йнтересно, слово “страх”, peur, женского рода й у французов. Уж, казалось бы, а йм-то чего женіцйн бояться? Однако cherchez la femme! А вот y йспанцев el miedo снова мужского рода. Так что, как вндмте, сударыня, здесь ваша снстема не работает. Хотя тема, конечно, йнтересная, достойная отдельного йсследованйя. Я бы даже выделйл ее в особую науку лйнгвйстйческую фемпнологйю!
Дзякуй, Вальдэмар Вальпургіевіч, за разгорнуты каментар, абавязкова пачытаю! працягнула Надзея. Аднак тое, што вы сказалі, толькі пацвярджае маё меркаванне! Чым далей у Еўропу, дзе ў жанчыны больш правоў, тым больш гендарная роўнасць пачынае сябе праяўляць і на ўзроўні мовы. I страх становіцца не толькі мужчынскага, але і жаночага роду. Тут жа, у нашым мядзведжым закутку, страх як быў мужыком...
Простнте, что перебнваю, зноў умяшаўся Вікіпедзьевіч, но закончу мысль, a то забуду. Ннтересно проблема лннгвнстнческой фемннологнн решена у англнчан. У ннх слово “страх” не нмеет пола, нлн, говоря языком современным, оно юннсекс. Как, впрочем, н весь англнйскнй язык, который также бесполый! Что, возможно, стало одной нз прмчнн...
Гэй вы там, інцілягенцыя! Хопіць паражнякі ганяць! Задзяўблі!
Караул устал! крыкнуў з галёркі бальшавікоў нейкі чарговы матрос Жалязякін.
— Так, так, таварышы, завяршаю! — заспяшалася Надзея. Таму сёння я звяртаюся да ўсіх жанчын пасёлка! Уступайце ў шэрагі руху “Локіс-off”! Разам мы пераможам!
- А што “Локіс-оф” на іхняй сэкс-мове азначае?
- Ясна што! Фак оф! Ад’ябіся па-нашаму! выгукнуў нейкі шустры малец.
Зала зноў зашумела.
- Гэта што яшчэ за мацерны рух такі?! заверашчала цётка з “народжаных у СССР”. Вы толькі ўдумайцеся,
таварышы, да чаго яны заклікаюць! Гэта ж правакатары! Гэтак і да Майдана дойдзе!
Цішэй! Цішэй, грамадзяне! падняўся Фіксевіч. Усе, хто хоча выступіць, атрымаюць слова, але пазней! А цяпер запрашаем на трыбуну прадстаўніка эколагаў, а затым пераходзім да дыскусій!
Пачакаўшы, пакуль гул у кацельнай уляжацца, Карпуль пагладзіў бараду і пачаў:
Грамадзяне! Так жыць далей нельга! Ну проста нельга і ўсё! Таму я і вырашыў уступіць у гэты рух! Хоць не ўсё ў яго праграме мне падабаецца. Я не супраць аграсядзіб. Аднак я супраць, каб у іх прыязджалі паляўнічыя і стралялі нашых ваўкоў! Так, праблема ёсць. Ваўкі паўсюль. Так, у лес не выйдзеш! Грыбоў, ягад не збярэш. Але навошта страляць? Давайце шукаць цывілізаваны, сучасны спосаб суіснавання з дзікай прыродай.
Гэта яшчэ які? выгукнуў з бліжняга шэрага Бярмуда. Я ўжо не тое што ў лес на свой двор выйсці баюся. Пойдзеш ноччу пасцаць дык з усіх шчылін з-за плота на цябе касавурацца. Абарзелыя. Хары во! ён развёў рукі. Бельмы во! Хвасты во!
Вось, грамадзяне, у гэтым і праблема, што жывём мы па-старому. Як сто, і дзвесце, і трыста гадоў таму жылі. Пасцаць на двор ходзім, цеплім дровамі, лес губім, а яшчэ і Цэ О два ў атмасферу выкідаем. А свет жыве ўжо зусім па іншых тэхналогіях. Зялёная эканоміка! Чулі пра гэта? Ветракі, біягазавыя станцыі, сонечныя батарэі. А мы замест гэтага будуем новую кацельную на ўскрайку пасёлка! Скажыце, навошта нам гэтая кацельная? Уявіце,
колькі чаду ад яе будзе! А я вам скажу. Больш, чым ад “Адмірала Кузняцова” ў сірыйскім паходзе! Яна ж дыміць не толькі тут будзе, але яшчэ і на той край зямлі “коксу” паддасць! А будуюць яе і ўвогуле нейкія шарамыгі! Яны ж па п’яні, пакуль везлі, кацёл аб асфальт ляснулі! Там жа расколіна пайшла па корпусе! А можаце ўявіць, што будзе, калі гэты кацёл возьме ды бабахне! Канешне, грамадзяне, ёсць праблема! працягваў Карпуль. Зялёная эканоміка нам пакуль не па кішэні! Нават калі мясцовым гаўном тапіць, то на газагенератарную ўстаноўку ў нас усё роўна грошай не хопіць. Вось чаму нам і патрэбны гэты рух! Напішам грант. I тады яны нам з таго свету біягазавую станцыю прышлюць, а ўжо гаўна ў нас надоўга хопіць! Таму смела бярыце за руку суседа і кажыце: “Локіса няма!”
А вось пытанне, пачулася з сектара цікаўных. Так, усё прыгожа вы расказваеце: інвестыцыі, электрычнасць з гаўна. А што будзе, калі я за руку ўхаплю, а ён возьме і адцяпае!
Правільна! Кажуць, нядаўна ў Свіслачы торбу з жаночымі рукамі знайшлі! Відаць, таксама суседа сустрэла!
Гэта немагчыма!
Чаму немагчыма? Нехта ж Зінку з’еў?
Нехта з’еў. Але не Локіс. Локіса не існуе! прыйшоў на дапамогу фіксевіч.
А Бог існуе? не сунімаўся цікаўны. Бо калі Бог ёсць, то чаму і Локісу не быць?
Дык і Бога няма! раздражнёна кінуў Фіксевіч.
— Ууууу... — зала няўхвальна загудзела.
Глядзіце, таварышы, да чаго дагаварыліся! выскачыла з бальшавіцкіх шэрагаў былая парторг лясхозу. Ужо і Бога няма! Гэта ж сатаністы! Удумайцеся, што яны прапаведуюць! Электрычнасць з гаўна! Ды гэта ж чыстай вады алхімія! Масоны! Чорная магія!
Маўчаць! зароў раптам на ўсю кацельную рэжысёр-расстрыга Шарлай-Бахмуцкі. Бог ёсць! А Локіса няма!
А як жа Бог без Чорта?! Раз ён ёсць, то і Локіс павінен быць!
Няма тут ніякай супярэчнасці, уступілася Надзея. Так, Бог ёсць! А Локіса сапраўды няма!
Кацельная загаманіла яшчэ гучней.
Спакойна! Грамадзяне-таварышы, спакойна! Рэгламент-тастамент! загрукаў Фіксевіч лыжачкай па графіне. Час позні, усе стаміліся, пара заканчваць! Калі мы зараз у рэлігійны дыспут уцягнемся, то да раніцы не скончым! Давайце, яшчэ пару кароткіх рэплік з месцаў і пяройдзем да прыняцця рэзалюцыі-рэвалюцыі!
Тогда позвольте еіце раз мне! падняўся з залы Вальдэмар Венедыктавіч. Я коротко, дамы. Надюш, ннкакого протнворечня тут на самом деле нет! Локнс не черт. Он тоже Бог. Но ннгде в Бнблнн про Локнса не сказано. Значнт, его как бы н нет. Но где же тогда он? Чтобы, мнлые дамы, ответнть на этот вопрос, давайте обратнмся к шумерам. Вы прекрасно помннте, что у ннх так же, как н у древннх егнптян, каждый город нмел своего бога. Город возвышался над другнмн, а вместе с ннм возвышался н его бог. Он, дамы, можно сказать,
был душой своего коллектйва й жйл в душе каждого населявшего этот мйкрорайон человека! Так получйлось, что там в центре землй в конце концов Бог с Йудей возвысйлся над всемй, а в нашем захолустном мйкрорайоне местный Бог так й остался нйкому не йзвестным, поэтому й в Бй6лйй про него нйкакйх упомйнанйй. Но это вовсе не отменяет его культурно-йсторйческого значенйя. А представьте, Ядвйгэ Карловна, еслй б наш поселок оказался в центре Европы, то все народы сейчас бы поклонялйсь медведю! Да, пусть он злой й бесчеловечный, но где вы вйделй добрых богов? А главное это наш Бог!
Бальшавіцкі партэр зноў захваляваўся.
Правільна Пургеныч разганяе! Гэта наш Бог!
Сёння за “яго няма” ўсім мікрараёнам прагаласуем, а заўтра ён нам кірдык зробіць!
Вось і Зінка, можа, думала: “Яго няма!” А ён ёй рукі адарваў!
Людцы! Дык гэта ж правакатары! Гнаць іх адсюль!
Вы паглядзіце на іхні прэзідыум! Там жа адны бээнэфаўцы!
Па тым, як зала завіравала, было бачна: нейкі невідочны рэжысёр даў адмашку сарваць Устаноўчы сход яшчэ да прыняцця рэзалюцыі. Локісаў хацеў быў зноў звярнуцца да залы, але рэжысёр Шарлай яго апярэдзіў:
Што, чэрці, ашалелі?! Раптам у Бога ўверавалі? Ваш Бог на плошчы каля гастранома стаіць і вам, дурням, дуляй шлях да камунізму паказвае! А калі вы зараз жа свае смярдзючыя хайлы не заканапаціце, я вам сеанс
экзарцызму зраблю! Я з вас, чарцей, Леніна выб’ю! Я вам Аўс...тэр...ліц...
Толькі Шарлай-Бахмуцкі вымавіў слова “Ленін”, як святло ў кацельнай нечакана згасла, і адразу пачуўся гук разбітага шкла, быццам Уладзімір Ільіч на плошчы не стрываў блюзнерства ды ўсёй сваёй элегантнай працягнутай да камунізму дуляй запусціў у акно камень, які, мяркуючы па гучных мацюгах, шмякнуўся на нейкага мякенькага балылавічка ў партэры.
У насталай апраметнай цемры пачуліся разгубленыя галасы, валтузня, грукат крэслаў, і раптам шматгалосы істэрычны віск народжаных у СССР разляцеўся па кацельнай:
- Локіііс!!! Локіііс!!!!!
У каламутным, дзевяноста дзевяць гадоў не мытым акне сапраўды віднелася аграмадная флуарэсцэнтная галава, але не Леніна, а мядзведзя.
- Тваю маць, Локіс!!!
- Уууууу!!! Іііііііі!!!! Локіііііс!!!!!
Частка 5
ВЫЙШАЎ МЕСЯЦ 13 ТУМАНА, ВЫНУЎ НОЖЫК 13 КАРМАНА
41
Выйшаў месяц із тумана, Вынуў ножык із кармана.
Буду рэзаць, буду біць Усё раўно табе вадзіць!
Эне, бене, раба, Квінтар, фінтар, жаба. Эне, бене, рэс, Квінтар, фінтар, жэс!
Пятро, Пятро, Падай вядро.
Карове піць Табе жмурыць!
“Тытанік” тануў. У апраметнай цемры ягонай кацельнай адбываўся хаатычны і бессэнсоўны рух пасажыраў, крэслаў, сталоў, народжаных у СССР старух-камсамолак, піянераў і пенсіянераў з баявога атрада. Зала верашчала, спатыкалася, падала, грымела мэбляй. Хто, перакуліўшыся праз суседа, бег у паніцы да выхаду, хто чыркаў запалкамі, хто галасіў, хто маліўся, забіўшыся пад лаву.
Грамадзяне! Усім заставацца на месцах! Нікому не пакідаць залы! хрыпеў Фіксевіч. Мы ў памяшканні! На вуліцы значна небяспечней! Хапайце лавы! Барыкадуйце вокны!
Локісаў толькі ўзяўся цягнуць стол да аконнай выймы, як раптам адчуў некалькі пар рук спрытна ўхапілі яго за розныя часткі цела і павалаклі да дзвярэй. Ён паспрабаваў вывернуцца, штосілы замахаў нагамі і нават кагосьці смачна агрэў па мордзе, але нябачныя лапішчы моцна яго трымалі. Яшчэ імгненне і нехта ззаду спрактыкавана зафіксаваў галаву, прыціснуўшы перадплеччам яго падбароддзе.
Паніка і жах ахапілі Локісава. Ён дапускаў, што ў зале можа быць пярэварацень, але не думаў, што іх так шмат і яны рашацца напасці на яго пры такой плойме народу. Дый за што і навошта?! Ён жа зрабіў камінг-аўт, прызнаўся, пакаяўся! Усім заявіў, што не Локіс. Няўжо гэта толькі дзеля бандыцкага форсу?! Яны ж маглі расправіцца з ім спакойна і без сведак, але вырашылі зрабіць гэта прылюдна.
- Тава...рыш Бру...евіч... Ратуй...це! Та...ава...аарыш Бруе...евіч... захрыпеў ён у адчаі.
Але ў тлуме, вэрхале, стогнах ніжніх палуб, якія пагружаліся ўсё глыбей і глыбей, ніхто не пачуў яго крыкаў.
- Та...ава...а...арыш Бруе...евіч... Та...ва...арыш Шар... лай... Та...аава...а...арыш Фіксе...віч... Надзя...я...я...
Раптам Локісаў пачуў, як недзе ў цемры побач з вухам, гучна ўзмахнуўшы квадратнымі крыламі, праляцела слова “ЗАГС”, за ім пацягнулася “Вооолга”, затым з падскокамі “за кацельнай”, “чакае”. Па шчацэ ласкава заказытала даўгое і мяккае валоссе. Здагадаўшыся, што гэта нечая казліная бародка, ён з апошніх сіл падцягнуў руку і рвануў за яе, што было моцы. Раздаўся азвярэлы крык, локаць на шыі аслаб, і ў той жа момант нейкі ліхтарык выхапіў з цемры з паўтузіна барадатых твараў. Локісаў адразу пазнаў усіх. He. Гэта былі не Локісы, а барадатыя Козелы кунакі ягонай нявесты.
- Ах ты ж ёб! тут жа да іх падляцеў Чорт-Бруевіч, махнуў вяслом, і адзін з кунакоў знік у змроку кацельнай. Яшчэ ўзмах і там жа распусціўся наступны.
Локісаў вызваліў рукі і хацеў быў адправіць у морак чарговага свата, але ўсе Козелы як па камандзе імгненна расталі ў цемры.
- Давайце! Давайце! Часу няма! Хапайце! цягнуў ужо яго за руку Бруевіч.
Натыкаючыся на крэслы і наступаючы ў цемры на нечыя ногі, яны пацягнулі стол прэзідыума да аконнай выймы. Пераадольваючы панічны страх, Локісаў наблізіўся да флуарэсцэнтнай галавы вялізнага мядзведзя.
У руках звер трымаў паходню, ад водбліскаў якой яго пыса рабілася яшчэ больш жахлівай. Праўда, праз амаль векавую каламуць шкла, а можа, з перапуду Локісаву раптам падалося, што мядзведзяў было два. Адзін, здаецца, у цяльняшцы. А на галаве другога і ў гэтым ужо не было сумневу красавалася матроская бесказырка.
Ах ты ж, ёб тваю! зароў Чорт-Бруевіч.
Ён кінуўся назад да печы, схапіў самую цяжкую рыдлёўку і, пракладаючы сабе ліхтарыкам дарогу, выскачыў з кацельнай.
Перамога!!! Гэта перамога ужо пярдоліць нямнога! Бачыце?! разносіўся голас Фіксевіча ў апраметнай цемры ніжніх палуб. Бачыце, як нас баіцца ўлада, што гатовая ісці на самыя гнюсныя правакацыі! Але нас не запалохаць гэтым танным цыркам! Народны фронт ім у рот! Калаўрат не пройдзе! А зараз мы павінны прыняць рэзалюцыю і абраць кіраўнічыя органы!
Тым часам Чорт-Бруевіч са студэнтам Зыбіцкім спрабавалі распаліць дадатковыя бакавыя печы, каб агнём з топак трохі асвятліць хаця б прэзідыум. Дзесьці знайшлося некалькі свечак, таксама прыдалася паходня, кінутая мядзведзем, калі той рынуўся наўцёкі. Дагнаць яго Бруевіч не паспеў, аднак падабраў у парку яшчэ адзін трафей матроскую бесказырку з надпісам “Пацёмкін”.
Калі кацельную трохі прывялі ў парадак, а стол прэзідыума з графінам вярнулі на сваё месца, Фіксевіч зноў звярнуўся да залы:
- А цяпер слова для абвяшчэння рэзалюцыі прадстаўляецца таварышу Локісаву!
- Грамадзяне! прамовіў той пасля шматзначнай паўзы. У гэты гістарычны дзень мы звяртаемся да людзей з усяго свету з наступным пасланнем:
“Мы, грамадзяне пасёлка N на нашым краі свету, прынялі рашэнне добраахвотна аб'яднацца ў грамадскі рух “Локіс-off". Заслухаўшы выступы дэлегатаў, Устаноўчы сход пастанаўляе: Локіса не існуе! Усе размовы, плёткі, чуткі, страхі, звязаныя з ім, ёсць выдумкай і павінны падпасці пад жорсткую г знгшчальную крытыку
Прыжаючы пад увагу распаўсюджанасць дадзенага забабону ў пасёлку, наш рух бярэ на сябе абавязак усгліі сіламі весці тлумачальную працу сярод насельніцтва ў фармаце лекцый, выступаў, выстаў, літаратурных чытанняў, канцэртаў.
Усведамляючы, што самы эфектыўны метад у працы з насельніцтвам — гэта сродкі масавай гнфарлшцыг, пастанаўляем пачаць выпуск масавай пасялковай газеты “Наша Іскра”.
А таксама — усяляк садзейнічаць эканамічнаму развіццю пасёлка на падставе зялёнай эканолігкг г агратурызму, у сувязг з чым адправіць на той край свету адпаведны праект з просьбай прадставіць нам газагенератарную станцыю ў абмен на запасы фекальнай сыравіны або бязвыплатна.
Йучы насустрач пажаданням грамадзян і аддаючы даніну павагі традыцыі і культуры, прыняць план манументальнай прапаганды і ўсталяваць скульптуру Локіса на тэрыторыі Замка.
Абраць кіроўныя органы руху: старшыню, сябраў палітбюро г рэвізійнай камісіі.
У мэтах папулярызацыі нашых ідэй сярод шырокіх слаёў насельніцтва праз два тыдні правесці ў пасёлку мітынг г ўрачыстае шэсце ў Замак. Месца збору — ля цэнтральнага гастранома".
Дзякуй! усклікнуў Фіксевіч. Хто за тое, каб прыняць рэзалюцыю, якую мы зачыталі?
“За” прагаласаваў увесь прэзідыум. Некалькі рук паднялося з фракцыі разначынцаў.
- Хто супраць?
Дружны лес рук падняўся з цэнтра залы.
- Рашэнне прынятае! Прашу сакратара занесці гэта ў пратакол-дыракол!
- Як гэта прынятае? Большасць супраць! забурліла кацельная.
- Грамадзяне! Удумайцеся, да чаго яны заклікаюць! Мітынг каля цэнтральнага гастранома!
Шэсце ў Замак! Гэта ж Майдан!
Наступнае пытанне, быццам нічога не чуючы, працягваў Фіксевіч. Прапаную абраць палітбюро руху ў складзе наступных таварышаў: Бруевіч, Фіксевіч, Шарлай-Бахмуцкі, Зыбіцкі і Карпуль! Адказны сакратар Надзея Пятроўская. Кандыдаты не галасуюць. Хто за?
3 залы зноў нясмела паказалася некалькі рук.
Хто супраць?
Бальшавікі дружна ўзнялі мазолістыя клюшні.
Цудоўна! Рашэнне прынятае!
Чаму прынятае?! Амаль усе былі супраць!
Ціха! Ціха, таварышы! Рэгламент-херамент! Галасуем за старшыню, таварыша Локісава. Хто за?
Зноў прагаласавалі толькі прэзідыум і некалькі чалавек з залы. Супраць усе астатнія.
Віншую! радасна пацягнуў Фіксевіч да Локісава рукі. Вы абраны! Прашу сакратара занатаваць.
Хлопцы! Дык яны ж здзекуюцца з нас! падскочыў з цэнтра нейкі пляшывы малы. Вось іх хвалёная дэмакратыя! Ды гэта не дэмакратыя! Гэта гаўно!
Вязіце свой генератар! 3 такой дэмакратыяй нам гаўна хопіць надоўга!
А я прапаную неадкладна выкінуць з залы гэты прэзідыум, у якім сабраліся адны так званыя палітычныя пярэваратні! Вы толькі паглядзіце на іх лычы! А мы іх даўно падазравалі!
Што?! Выкінуць?! загрымеў рэжысёр-расстрыга Бахмуцкі.
Зала зноў закіпела. Пры слабых водблісках агню з печаў здавалася у кацельнай віруе чалавечая магма, гатовая вось-вось выбухнуць рэвалюцыйнымі пагромамі з мардабоем і разносам ушчэнт і без таго ўбогай казённай мэблі.
Грамадзяне! Засталося прагаласаваць толькі за рэвізійную камісію! як ні ў чым не бывала гучна пракрычаў Фіксевіч. Або, кажучы па-простаму, абраць рэвізора!
Ах ты гніда!
Сам ты польскі шпіён!
Ты каго казлом назваў, фраер?!
Дык а хто з’еў Зінку?!
Некалькі запаленых свечак у зале зваліліся на падлогу і тут жа былі растаптаныя. Карабель, які цудам яшчэ трымаўся на паверхні, зноў пачаў пагружацца ў змрок і хаос. Слабыя водбліскі полымя з адкрытых пячных дзвярэй асвятлялі толькі прэзідыум. Што адбывалася ў астатняй частцы залы, можна было меркаваць па крыках. Відавочна, там ужо завязаліся першыя сутычкі, але каго з кім, у цемры не было відаць.
Паколькі ўвесь актыў руху ўжо... Фіксевіч ухіліўся ад палена, што праляцела побач з вухам, ...заняты, магчыма, хто-небудзь хоча самавылучыцца з залы!
Сябрам палітбюро заставацца на месцах! На правакацыі не паддавацца! бачачы, што сітуацыю ўжо ніхто не кантралюе, пракрычаў Локісаў.
Ён заўважыў, як дырэктар школы паспешліва прашмыгнуў да дзвярэй.
Вальдэмар Варфаламеевіч, куды ж вы? Можа, вы хочаце паспрабаваць?
Нет-нет! Спаснбо! He заслужнл! Попробую как-ннбудь в другой раз.
Паўтараю! Выбіраем рэвізора! Хто хоча стаць рэвізорам?
Здавалася, што зала ўжо нікога не чуе, як з іншага канца кацельнай раптам даляцела:
Я!!! Я хачу быць рэвізорам!!
Локісаў угледзеўся ў цемру.
Хтосьці нябачны, але па гуку вялікі і грузны, пачаў прабірацца з далёкага кута залы ў бок прэзідыума, мімаходам спрактыкаванай жалезнай хваткай супакойваючы расхваляваных пасажыраў. Камусьці дасць выспятка, каму аплявуху, каго ўціхамірыць камандзірскім голасам. Было ясна, што гэты хтосьці карыстаўся бясспрэчным аўтарытэтам. Крыкуны зараз жа заціхалі, а дэбашыры паслухмяна сядалі на месца. Локісаў спрабаваў разгледзець, хто гэта, пакуль нарэшце не распазнаў плячыстую фігуру былога папячыцеля богаўгодных устаноў. Той прабіраўся, пераступаючы праз крэслы, абхапіўшы адной рукой нешта цяжкае, а другой раздаючы важкія аплявухі ўсім без разбору.
Выбраўшыся на асветленае месца, Пётр Кузьміч падышоў да прэзідыума і грымнуў на стол двухпудовую цукровую галаву кабылы.
Ціха! Маўчаць! Смірна! кінуў ён у залу пастаўленым голасам. Хто не задаволены, устаў і з рэчамі на выхад!
Палуба канчаткова сціхла.
Усе задаволены? Ну і добра! працягнуў Пётр Кузьміч. А то бач, псіхі, расквахталіся! Кілбаса па рубель шэсцьдзясят! Локіса яны любяць! Ніхто вашага Бога не забярэ! А каманду падтрымаць нада! Ды і праграма іхняя мне нравіцца. Манументальная прапаганда, электрычыства з гаўна, чэмпіянат па більярдзе і ўсё такое. Я толькі вось за мітынг беспакоюся. He, Майдан у нас не пройдзе! Нашы людзі злыя. Могуць дэманстрантам і ў рыла.
А яшчэ Васілій Іванавіч з фронту рэвалюцыйны салют дасылае! Пётр Кузьміч павярнуўся да прэзідыума. Кажа мне: “Схадзі, Пецька, на гэта Учрадзіцельнае сабраніе, глянь, што там ды як, ды перадай ад мяне паклон і гэтую вось цукровую галаву кабылы. Скажы: як толькі выпадзе на канапляным полі зацішша, не забудуся, абавязкова ўсіх знайду і адведаю лічна!” Так што, таварыш новаабраны прадсядацель, трымай!
Пётр Кузьміч адарваў ад стала кабылу і ўручыў Локісаву. Ад цяжару той пахіснуўся і ледзь не выпусціў галаву на нагу, але неяк утрымаў і грымнуў яе назад на пачарнелы ад цемры чырвоны абрус.
Ну а цяпер давай, таварыш прадсядацель, сваю тэрапію! Кузьміч ухапіў абедзве рукі Локісава сваімі мужыцкімі клюшнямі і паглядзеў яму ў вочы так, што ногі ў таго раптам неяк абмяклі, а па спіне прабеглі лёгкія дрыжыкі. Локіса няма? Ты не Локіс? прамовіў ён з ледзь заўважным пытаннем.
Локісаў сумеўся .і зусім ціха і крыху няўпэўнена паўтарыў тое ж самае.
Ну вось і добранька! ажывіўся Кузьміч. А цяпер давайце, выбірайце мяне рэвізорам!
Пачакайце, пачакайце, занерваваўся Фіксевіч. А ці не маглі б вы прадставіцца, расказаць пра сябе, не ўсе ж тут вас ведаюць.
— Мяне не ведаюць? Ды тут палова залы маіх падапечных сядзіць! Але вы не падумайце, не тое, каб мне очэнь хацелася. Я ж ішоў сюды не за гэтым. А пасля таго, як выслухаў вас, раптам падумаў: а што, харошая
праграма! Прыняць Гаўноэлро план электрафекалізацыі нашага пасёлка! А больш за ўсё мне нравіцца ідэя манументальнай прапаганды! Бо гэта што ж выходзіць, таварышы, чыжык-пыжык, дзе ты быў? Усім помнікі ёсць, а нашаму славутаму земляку не! Непарадак! Трэба гэта безабраззе выпраўляць! Я нават гатовы собственнаручна першы такі помнік з цукру ізваяць! Ёсць у мяне пара добрых спартыўных ног. I асобна тулавішча мядзведзя. Так я да яго ногі прысабачу будзе выліты чалавек-мядзведзь. А тое, што з цукру, не бойцеся, я яго эмаллю пафарбую не растворыцца! А галоўнае мы тым самым выкажам уважэніе. На ўсялякі выпадак нашага тутэйшага Бога задобрым. Таму як мала што! Ёсць ці няма? А раптам ёсць? На Фантанцы водку піў! I вось ён цяпер глядзіць на гэта мерапрыяціе і думае: “Ну, падлы! Выпіў чарку, выпіў дзве, закруцілася ў галаве! Я вам, ідыёты, Армагедон дам!”
Ну ладна-ладна, Армагедон, калі трэба, мы самі каму хочаш зладзім! Скажыце лепш, што вас матывуе на гэтую пасаду? Гэта ж дабрачынная грамадская праца! не супакойваўся Фіксевіч.
Дабрачынная! Вось гэта і матывуе. Я ж ні разу добрачыніцельствам не займаўся. Я вось прыкінуў: кім ты, Пецька, толькі не быў! На якіх толькі далжнасцях не працаваў! Я ж, калі ў фізкультурны інстытут паступаў, што, думаеце, быў вялікім спартсменам? Ды нікагда! Нават да масцера спорту не даслужыўся. Так, КМСа па барбе ды і тое са скрыпам. Аднак я ж ведаў, што ў нас фізкультурны інстытут адкрывае дарогу на любую
рукавадзяшчую пасаду! У нас жа ўсюды запраўляюць спартсмены! Дзе барцы, дзе самбісты. Бывае, што і баксёры. Але гэтыя доўга ў крэсле не заседжваюцца. Вытрымкі не хапае. Як што тут жа ў морду! Дык што вы думаеце? I праўда! На якіх толькі рукавадзяшчых далжнасцях я не рабіў. I заведуюшчым авашчнога магазіна быў, і дырэктарам сімфанічэскага аркестра песні і пляскі быў, і кіраўніком дыспансёра, а вось каб дабрачыніцелем, ды яшчэ рэвізорам ні разу! А я ж, калі ўва ўсіх дырэктарскіх крэслах сядзеў, рэвізораў жуць як баяўся! Усё думаў, як бы і мне ім стаць! А тут такая ўдача крэсла само ў рукі ідзе. Так што хачу сябе паспрабаваць на новай пасадзе.
Ну што ж, тады галасуем, збянтэжана прамовіў Фіксевіч. Хто за?
Нечакана для Локісава ўвесь бальшавіцкі партэр і значная частка тых, што вагаліся, паднялі рукі. Супраць была толькі відавочная меншасць увесь прэзідыум. Сам жа ён паліткарэктна ўстрымаўся.
Ну і атлічненька! Спасіба, таварышы, за давер! Так і перадам Васілію Іванавічу.
Ён ужо амаль падышоў да плошчы, калі перад ім спыніўся гэты чорны таніраваны “гелендваген”. Бакавое шкло апусцілася, і дарагога выгляду мужчына гадоў пяцідзесяці сурова спытаў:
— Господнн Локнсов? не чакаючы адказу, быццам і так напэўна ведаў, хто перад ім, ён тут жа працягнуў: Саднтесь! С вамн хотят поговорнть.
Локісаў адразу зразумеў, што гэта чалавек Замка. Тутэйшыя спецслужбы апраналіся прасцей, ды і машыны былі ў іх нашмат таннейшыя. Трохі павагаўшыся, ён усё ж запытаў:
Хто хоча пагаварыць?
Замест адказу заднія дзверы “гелендвагена” адчыніліся, запрашаючы ў салон. Локісаў азірнуўся па баках. Вуліца, як на ліха, была абсалютна пустая. Калі з ім нешта здарыцца, не будзе нават сведак, што ён сеў у гэту машыну.
Поторопнтесь! Нехорошо, чтобы кто-то нас вндел! быццам адчуўшы яго сумневы, падбадзёрыў голас.
Яшчэ раз зірнуўшы наўкол, Локісаў заскочыў у аўтамабіль.
У салоне, акрамя незнаёмца, аказалася яшчэ два чалавекі наперадзе кіроўца і хлопец з бычынай шыяй, відаць, целаахоўнік.
Машына рушыла і накіравалася ў бок Замка. Нейкі час ехалі моўчкі, але неўзабаве незнаёмец загадкава прамовіў:
Сейчас с вамн будет говорнть однн человек. Чтобы вы поннмалн его значенне, представьте, что это даже не человек, а, скорее, Бог. Еслн вы всё сделаете правмльно, он может нсполннть любое ваше желанне. Однако запомннте: об этом разговоре ннкто не должен узнать. Поверьте, в вашнх ннтересах сохраннть всё в тайне, незнаёмец
шматзначна замоўк. Впрочем, я внжу, вы человек не болтлнвый.
He жадаючы псаваць пра сябе ўражанне, Локісаў таксама шматзначна нічога не адказаў. Хутка паказаліся ваколіцы Замка. Праз зацямнёныя шыбы аўтамабіля здавалася, што на вуліцы ўжо вечар. Заехаўшы ў браму, “гелендваген” мінуў бібліятэку і памчаў па алеі. За хвіліну яны ўжо былі перад высокай агароджай палаца.
Да, вот еіце что, вымавіў незнаёмец, выходзячы з машыны. Обьект частный. Поэтому всё, что вы увнднте там, также должно остаться в тайне.
На паркоўцы каля ўваходу стаялі яшчэ дзве машыны, найхутчэй, вартаўнікоў. Падняўшыся па прыступках, целаахоўнік адчыніў перад Локісавым цяжкія дубовыя дзверы.
У холе палаца панавала звычайная, як на рамонт, разруха. Узвышаліся будаўнічыя рыштаванні, па кутах грувасцілася мэбля, якая засталася яшчэ ад псіхушкі. Ніякіх прыкмет, што калісьці тут быў шыкоўны маёнтак, не назіралася: казённыя пашарпаныя сцены, шырокія сходы наверх, такая ж, як у любой савецкай школе сталінскіх часоў пабудовы, безгаловая скульптура медсястры ў белым халаце, на сцяне карціна “Фельчар у партызанскім атрадзе” даўняя дзяржзакупка мінздрава для раённых медустаноў.
Целаахоўнік падаў знак, і яны стал і падымацца па сходах. Азірнуўшыся назад, Локісаў заўважыў, што джэнтльмен у гарнітуры неяк незаўважна знік, а ён застаўся ўдвух з “бычынай шыяй”. За ўвесь час тая не вымавіла ні слова
і ні разу не павярнулася, так што Локісаў нават не разгледзеў, якая галава на яе насаджаная чалавечая ці сапраўды бычыная.
На другім паверсе паабапал сходаў разыходзіліся крылы будынка. Уваход у кожнае перагароджвалі масіўныя, абабітыя бляхай дзверы. Відаць, тут пачыналіся аддзяленні для душэўнахворых. Адамкнуўшы правае, яны ўвайшлі ў цёмны калідор, у якім усё зноў захламляла будаўнічае смецце: рэшткі тынкоўкі, поліэтыленавай плёнкі, пустыя бляшанкі з-пад фарбы. Дзе-нідзе стаялі запэцканыя пабелкай сталы і металічныя ложкі.
Локісаў пра сябе адзначыў, што звонку Замак выглядаў нашмат меншым. Яго заржавелыя карабельныя калідоры выявіліся даволі даўгімі. Па баках цягнуліся анфілады былых палацавых залаў, падзеленыя на вузкія бальнічныя палаты. На вуліцы ўжо згушчаліся прыцемкі, таму святла, і без таго скупога, рабілася ўсё меней і меней. Яно прасочвалася ў калідор толькі праз расчыненыя дзе-нідзе дзверы і маленькія закратаваныя акенцы, прабітыя па-над дзвярыма перадапошнімі гаспадарамі. Каб у цемры ні на што не напароцца, Локісаў стараўся ісці крок у крок за “шыяй”.
Неўзабаве павярнуўшы за рог, яны спыніліся каля яшчэ адных металічных дзвярэй, якія зноў перагароджвалі праход. Мабыць, далей пачыналася аддзяленне для цяжкіх душэўнахворых. Двойчы правярнуўшы ключ у замку, “шыя” прапусціла Локісава ў невялікае памяшканне, больш падобнае да бамжовага прытулку. Усю яго падлогу засмечвалі старыя анучы, ірваныя целагрэйкі ды пустыя фунфырыкі з-пад настойкі глогу. Дзённага
святла тут ужо не было, толькі бляклая лямпачка ў столі, затое ў пакой сіметрычна выходзіла трое браніраваных дзвярэй з кодавымі замкамі, якія, хутчэй, нагадвалі ўваход ці то ў тарпедны адсек падводнай лодкі, ці то ў аддзяленне для асабліва сацыяльна небяспечных і вельмівельмі цяжкіх душэўнахворых.
“Шыя” набрала код, і яны ўвайшлі ў значна большы пакой, хутчэй, падобны да шлюза паміж верхнім і ніжнім сусветамі. На процілеглым баку абсалютна пустой свежапатынкаванай прасторы былі відаць толькі адны браніраваныя дзверы з вялікай ручкай-штурвалам і хітрым, як у банкаўскім сейфе, замком. Сцены пакоя былі непафарбаваныя, затое на столі ўжо красавалася па-майстэрску зробленая густоўная ляпніна.
Яшчэ раз паваражыўшы з кодам, “бычыная шыя” тузанула штурвал і, прапусціўшы Локісава ў наступны адсек, упершыню за ўвесь час прабурчала:
Саднтесь! Ожндайте!
Дзверы зараз жа зачыніліся, і Локісаў апынуўся ў паўпустой і зноў жа без вокнаў прасторнай зале. Толькі па цэнтры стаялі вялікі акруглы стол на фігурных мядзведжых лапах і чатыры гатычныя крэслы. Сцены тут таксама былі свежапатынкаваныя, а ляпніны было больш. Апроч шырокага пояса ўверсе, прысутнічала яна і на столі, а таксама ля падлогі. Локісаў адзначыў пра сябе, што зроблена яна з вялікім густам — нешта сярэдняе паміж познім ампірам і ар-дэко.
3 залы на ўсе бакі свету сіметрычна выходзілі чацвёра дзвярэй. Тыя, праз якія ён увайшоў, знутры ўжо не
здаваліся сейфам, а таксама, як і астатнія, былі дэкараваныя ў стылі ампір.
Локісаў наблізіўся да стала і спыніўся ў роздуме: на якое з чатырох крэслаў ён мог бы прысесці. Усе яны былі абсалютна аднолькавымі, але ў “Бога”, найхутчэй, мелася сваё ўпадабанае месца, якое госцю займаць няварта.
Памеркаваўшы трохі, Локісаў заўважыў, што крэслы таксама арыентаваныя на чатыры бакі свету адпаведна, Бог, найверагодней, уладкуецца ля алтара на ўсходзе. He паспеў ён сціпла прысесці на поўначы, як здрыгануўся ад голасу за спінай.
Говорят, вам необходнмо оружне?
Локісаў павярнуўся, аднак у пакоі па-ранейшаму не было нікога.
Вы действнтельно готовы так далеко зайтн?
Цяпер голас даносіўся аднекуль збоку. Локісаў пачаў шукаць вачыма крыніцу гуку, але ніякіх дынамікаў нідзе не заўважыў.
Время бежнт! Давайте, пользуйтесь моментом! Я могу вам помочь. Повторю еіце раз: какое оружне вам нужно?
Шматзарадны паляўнічы карабін, разгублена выціснуў з сябе Локісаў.
Хм... палявнмчн... Странный выбор. Почему не Калашннков? А что эРПэГэ? БээМПэ, САУ, мннометы, “грады”, снайперскне вннтовкн? Вы что, собнраетесь воевать по старннке? йлн вы недооценнваете мон возможностн? Еслн мы договорнмся, я дам вам любое оружне, включая танкн.
He! He трэба! нечакана для самога сябе гучна выкрыкнуў Локісаў і перасеў на захад, каб быць тварам да гуку.
А, йспугалйсь? Да, понймаю. Нужно мужество, чтобы на такое решйться! К настояіцему Майдану вы еіце не готовы.
Мы мірнае грамадскае аб’яднанне! I мітынг наш будзе мірны! Локісаў перасеў на поўдзень. Яму падалося, што голас ішоў цяпер з поўначы. А патрэбны мне быў усяго адзін карабін, але гэта ўжо не актуальна.
Хорошо, я вйжу, вы йспугалйсь. Впрочем, с вашей командой вы в прйнцйпе на такое не способны. У вас только одйн, как его... голас зашамацеў паперай, некто Бруевйч внушает доверйе. Этот бы смог, но элемент йдеологйческй нам чуждый. Остальные просто не способны. На кого нз вашей команды мы можем опереться? На алкоголйка й дебошйра деятеля кйнойскусства? На продажного редактора многотнражкн? йлй на неопернвшегося еіце студента? Ваша команда в прйнцйпе малахольна й бесперспектйвна, что продемонстрйровало вчерашнее Учредйтельное собранйе.
Вы што і за ім назіралі?
Шутйте? Откуда у меня на это время? За нйм наблюдалн мой людй.
He можа быць! Няўжо гэтыя ў спартыўных трэніках былі вашыя?
Нет! Этй не нашй! Но не забывайте, вы на террйторйй Замка. Здесь мы контролйруем всё! Хорошо, голас зноў змяніў дыслакацыю. Давайте поговорйм про
вашу газету. Мы поддержйм ее, но на определенных условйях.
Локісаў прамаўчаў, працягваючы вачыма шукаць дынамікі і схаваныя камеры, але ніякага намёку на іх ні на сценах, ні на столі не выявіў. Вось чаму зручная ляпніна, падумаў ён, знайсці іх сярод завіткоў нашмат складаней, чым на “лысым” пустым гіпсакардоне.
- Мы готовы ее профйнансйровать, працягваў голас Бога, но вы должны будете перйодйческй размеіцать матерналы, которые мы вам предоставйм.
- Я вельмі ўсцешаны, што вы маеце цікавасць да нашай газеты, аднак для нас важна ведаць, якога кшталту будуць гэтыя матэрыялы.
Это будет абсолютный эксклюзйв: то, что вы самй в прйнцйпе не сможете накопать. Кое-что нз коррупцнонных схем отдельных чйновнйков, кое-какйе подробностн лйчной жйзнй, тайны, прйчуды й странностй. В обіцем, думаю, вам понравйтся, тем более что самые скандальные матерналы будут непосредственно лйбо косвенно направлены протйв вашего лйчного непрйятеля. Вы знаете, о ком я. Кроме того, вам нужно научйться правйльно расставлять акценты. Вы же поннмаете, что даже прогноз погоды можно так подать, что сразу будет ясно, кто вйноват. Кто стойт за дождем, кому на руку снегопад, кто насылает жару, которая убйвает урожай.
- Ну як жа, я меркаваў, гэта на руку вам, Богу! Прынамсі, так мне вас адрэкамендавалі па дарозе, паспрабаваў пажартаваць Локісаў.
Перестаньте! Меня не суіцествует! Так же, как н вашего Локнса. Кстатн, надо буцет нзменнть названне двнження н слоган. “Локнса нет!” это крайне плохо! Это звучнт безобразно! Людн такого не любят. Вы сразу ставнте на отрнцанне н негатнв. Это отпугнет от двнження нзбнрателей. Однозначно нет! В слогане должны звучать утвержденне н познтнв!
Чым жа вы прапануеце яго замяніць?
Ну это ж очевндно! “Локнс есть!” Чувствуете, сколько в этом девнзе познтнва, пафоса борьбы, драмы, протнвостояння ударам судьбы? Народ это любнт. Герой, несмотря нн на что, бросает вызов демону н, преодолевая трудностн, побеждает его. Что вы! Людей от экрана будет не оторвать. Кстатн, героем будете вы!
Локісаў хацеў нешта запярэчыць, аднак замест гэтага проста зноў перасеў у крэсла на поўдні. Яго пачынала раздражняць, што, куды б ён ні сеў, голас заўсёды апынаўся ў яго за спінай.
Да, да! Вы не ослышалнсь! Еслн мы вас поддержнм, то это будет поддержка не только газеты, но н всего двнження. Соответственно, мы выдвннем вас во власть. Скоро выборы в поссовет, на которых вы должны победнть. Вы станете новым председателем. Лапнцкого мы не сместнм, но вы составнте реальную альтернатнву его влнянню. Однако эта шахматная партня не будет простой. Главная проблема: вы пока не местный, вас уже знают, но еіце не доверяют. Тут-то нам н прнгоднтся образ героя. “Локнс есть!” Да, вы не местный, но вы прнезжаете н бросаете чудовніцу вызов! Конечно, все знают,
что вы н есть Локнс, но вы смело н отчаянно вступаете в решнтельную борьбу с самнм собой. Одновременно на этом вы стронте пнар-кампанню протнв Лапнцкого. Поселок жнвет в страхе уже много лет, а власть в лнце Прокуратора не может ннчего нзменнть. Поможет также компромат, который мы вам на всех вашнх конкурентов предоставнм.
Голас замоўк, замест яго пачулася шамаценне паперы. Недзе там, у прыўкрасным далёка, перагортвалі старонкі дасье.
Второе, ваша команда. Это слабое звено. Но заменнть ее мы не можем, нужны местные. йз всех, как я внжу, самый толковый элемент Эмманунл Фнксевнч. С ннм поработают нашн людн. Думаю, за неплохне для здешннх мест деньгн он очень скоро научнтся правнльно расставлять акценты. Так что можете смело довернть ему газету. Петровская... Есть перспектнва, еслн ее обучнть, как работать с голосамн женіцнн. Карпуль... Экологня народу безразлнчна, но может быть для обіцего прогресснвного нмнджа двнження.,. Шарлай... А это вообіце бессмысленный элемент: культура безразлнчна народу еіце больше. Здесь главное не настанвайте, не пытайтесь убеднть нзбнрателя в обратном, нначе вы можете его вообіце потерять.
Локісаў пачуў, як перагарнулі яшчэ старонку.
- Студент может быть. Хорошо, что отчнслен, значнт, свой, такой, как все. А этого... зашамацеў чарговы аркуш, как его там, Бруевнча задвнньте подальше н не афншнруйте, что в двнженнн есть, пусть даже н бывшнй,
человек йз партйй БээНэФ. Сделайте его, к прнмеру, телохраннтелем. Пусть просто молча ходйт за вамн. Одно его прйсутствйе рядом будет отпугйвать неугодных вам навязчйвых пенсйонеров, вйзглйвых баб й мелкнх склочнйков. Ну а эту гоп-стоп-компанйю Бермуда й прочне надо будет усйлйть нэстояідймй уголовнйкамй. Об этом мы позаботймся. Так что, как вйдйте, едйнственный шанс на успех этой партйй это вы! Герой! Термйнатор! Богатырь, решйвшййся вступйть в схватку с чудовніцем! Человек, спасшйй поселок от Локнса! Но над вэшйм сценнческйм образом надо будет еіце поработать. С вамй свяжутся нашй ймйджмейкеры.
- Пачакайце! А вам не падаецца дзіўным, Локісаў нарэшце рашыўся перапыніць доўгі спіч Бога, што я буду змагацца з пярэваратнем, у той час як усе ў пасёлку лічаць, што менавіта я і ёсць Локіс?
Нет, в реальностй вы будете бороться с Лэпйцкйм й его людьмй.A то, что вас счйтэют оборотнем, это й есть главный ключ к успеху! Локйс есть! Вы ведь это открыто заявляете. А для тех, кто умеет чйтэть, говорйте: “Я есмь Локйс!” йменно так вас й будут воспрйнймать. Вы больше, нежелй некйй очередной электоральный герой. Знаете, в народе есть болыпой запрос на перемены. Он устал от этйх богатырей-депутатов, под весом которых конь прогйбается. От термйнаторов-нефтянйков, от газовых упырей. Вы же возвраіцаетесь как настояіцйй Хозяйн. Вы Локйс, йсконный властйтель этйх земель, вступаете в борьбу co всемй этймй нуворйшамй, дйкймй домороіценнымй локйсэмй, с оборотнямй в погонах,
с коррупцйонерамй й казнокрадамй. А людям йменно это й нужно. Онй усталй от бардака, неопределенностн, страха за завтрашнйй день. Нм нужен Локйс, который наведет в доме порядок. To, что вы там самй кого-то сожрете, это нйкого не волнует. Наоборот, хорошо: народ любйт публйчные расправы. А лучше самй не жрйте. Стравйте людйшек между собой. Хорошйй проверенный метод.
Локісаў устаў, быццам у роздуме, прайшоўся вакол стала і сеў на ўсходзе. Мабыць, дарэмна. Усё ж няварта займаць вакантнае месца Бога, нават калі яно пустуе. Голас тут жа змяніў не толькі лакацыю, але і танальнасць:
Да что вы всё ерзаете?! Вам кажется неуваженйем сйдеть ко мне спйной. Но запомннте: как бы вы нй селй, я всё равно вйжу вас с восьмй камер.
Паслухайце, а можа, мы зробім прасцей. Вы ўсяго толькі дапаможаце мне адсюль знікнуць! агрызнуўся Локісаў з ледзь прыхаваным раздражненнем і перасеў зноў на поўнач.
Нсчезнуть? Зачем же так радйкально? трохі памякчэўшы, з іроніяй прамовіў голас. He сомневайтесь, когда прйдет время, мы вам поможем йсчезнуть. Но сейчас вы нужны нам здесь й йменно в этой ролй. Подумайте! Это йнтересное предложенйе! Это то предложенне, от которого нельзя отказаться!
А што будзе, калі Ён сапраўды ёсць? Вы гэта ўлічылі? Бо да выбараў можа і не дайсці!
Хорошо, даже еслй допустйть, что Бог всё же есть, то мы сделаем так, что подобраться к вам у него не будет
ннкакнх шансов. Также мы разработаем для вас полный пакет предвыборной кампаннн. Деньгн, вндеоннструкцнн н сеансы связн с консультантамн будете получать здесь, в Замке, в этой комнате. Но об этом будете знать только вы. Консультацнн вашнх людей будут проходнть в поселке, возможно, в бнблнотеке.
А калі я адмоўлюся?
Это будет очень глупый с вашей стороны поступок! Счнтайте, я предлагаю нзменять вашу жнзнь! Сейчас у вас есть шанс вскочнть в последняй вагон.
Разумею. Фельдфебель Чэ.
Фельдфебель? Какой фельдфебель? He поннмаю, вы о чем?
У мяне ёсць час падумаць?
Подумайте! Только недолго. А чтобы вам лучше думалось, я могу вас завернть, что это только начало. Локнс очень перспектнвный предвыборный бренд. Председатель поселкового совета для него мелковато. Еслн здесь всё пройдет успешно, вас ждет выход на новые, гораздо более высокне уровнн. Да, вот еіце что, Локісаў пачуў, як гэты нябачны нехта гучна закрыў папку. Отменнте назначенный на субботу мнтйнг!
Гэта яшчэ навошта? Вы ж разумееце, што адмена мітынгу гэта страта твару для нашага руху.
Нногда лучше потерять лнцо, но сохраннть голову. Мой вам совет: прн любых раскладах отменнте! Еслн мы договорнмся, это будет фальстартом! Майдан надо серьезно готовнть, а вы еіце не созрелн. Еслн не договорнмся, мне вас жаль: вы просто подставнте свонх людей!
На апошнім слове святло ў пакоі раптам згасла, даючы зразумець, што аўдыенцыя скончаная. “Бог” сышоў, і зала тут жа ахінулася цемрай. Толькі слабыя галагенкі далікатна падсвечвалі чатыры абсалютна аднолькавыя ампірныя выхады, якія адчыняліся на чатыры розныя бакі свету.
Локісаў пасядзеў некалькі хвілін у чаканні, што па яго прыйдуць, затым, не вытрымаўшы, узняўся і накіраваўся да заходніх дзвярэй. Памятаючы, што дэкор толькі маскіроўка, за якой хаваецца з паўтоны брані, ён пашукаў збоку рычаг, але, нічога не знайшоўшы, пацягнуў за адну з дзвюх пазалочаных ручак у цэнтры. Створка на здзіўленне лёгка паддалася, і Локісаў зразумеў што гэта зусім не той выхад. Гэтыя дзверы не мелі паўтоны брані, і за імі было зусім іншае памяшканне.
У прыцемках перад ім распасціралася даволі вялікая зала са шчыльна завешанымі глухімі вокнамі. Сцены яе абцягвала дарагая тканіна, столь упрыгожвала багатая ляпніна, на падлозе ляжаў шляхетны дубовы паркет. Hernia падобнае Локісаў бачыў у Зімнім палацы, калі ў дзяцінстве яны ўсім класам ездзілі на экскурсію ў Эрмітаж.
Аднак найцікавейшае месцілася ў цэнтры. Па ўсёй зале, загадкава ззяючы высакароднай бірузой, стаялі шыкоўныя сталы на вялікіх фігурных ножках. Адныя з іх прызначаліся для рулеткі, іншыя для гульні ў noKep. У далёкім канцы залы за раскошнай барнай стойкай моўчкі таўклася хеўра “аднарукіх бандытаў”. На паліцах гулліва зіхацелі стройныя шэрагі бутэлек з дарагім калекцыйным віскі.
Так, гэта была яна пірацкая субмарына і яе падводнае Казіно.
Локісаў толькі хацеў зрабіць яшчэ крок унутр, як за спінай пачулася:
Куда? Здесь вам нельзя!
Перад ім стаяла ўсё тая ж “шыя”. Галава на ёй выявілася ўсё ж такі чалавечай, аднак вельмі характэрнага фасону. Звычайна такія раздаюць у элітных спецслужбах. Паказаўшы жэстам на правільны выхад, “шыя” з элітнай галавой іржавымі калідорамі вывела Локісава з субмарыны на паверхню вады ўжо знаёмай дарогай.
Здараецца, у скрыпцы пасяляецца воўк. He той вялікі шэры звер, а маленькі, зусім непрыкметны ваўчок, так што і вокам яго не разгледзець. Дзе ён хаваецца, цяжка сказаць. Нібыта часцей за ўсё у грыфе. Выскоквае ён на якой-небудзь ноце, напрыклад, на соль. Скрыпка раптам пачынае енчыць, выдаваць непрыемны гук, які рэзануе, а пазбавіцца ад яго немагчыма. Музыкі называюць яго воўчы тон, ці ваўчыная нота.
Завесціся ваўчыная нота можа не толькі ў скрыпцы, але ў любым смычковым інструменце. Скарыстаўшы якую-небудзь невялікую загану канструкцыі, ваўчок захоплівае інструмент, а выселіць яго ну ніяк. Нават калі паставіць на струну “ваўкарэза”, ёсць небяспека, што
сыдзе і гук. Таму, раз выгнаць ваўчка немажліва застаецца навучыцца з ім жыць.
Бруевіч ведаў, што ў яго скрыпцы жыве ваўчок. He, ён не прыйшоў невядома адкуль і не пасяліўся знянацку. Гэта быў стары скрыпічны воўк, які аблюбаваў інструмент, калі Бруевіч яшчэ не нарадзіўся. Скрыпка дасталася яму ад бацькі, а таму ад дзеда, а дзеду ад брата яго прадзеда, дзядзькі Арона. Яна была не толькі старэйшай за яго гадоў на сто, але і воўк, які ў ёй жыў, быў ужо не маладым і жвавым шчанём, здольным сваім невыносным глісанда ўвесці ў ступар любога выпадковага слухача. Воўк у скрыпцы Бруевіча быў амаль такім жа сівым, як і сам інструмент.
Калі ён падаваў голас з свайго скрыпічнага лесу, то гучаў так раздражняльна тужліва, нібы стары, што дажывае свой век, гугнявым хрыплівым фальцэтам скардзіцца выпадковаму мінаку на несправядлівы, дурны і жудасны чалавечы свет. Адразу ўстаць і сысці немагчыма дзеля павагі да ўзросту, але і доўга трываць гэта галашэнне таксама невыносна.
Аднак Бруевіч любіў свайго вернага немаладога ваўчка. Сяброў у яго да пяцідзесяці гадоў не засталося, жыў ён адзін. Дарослыя дзеці з горада наведваліся рэдка, часцей ён да іх. Таму прапрадзедаўская скрыпка і ваўчок былі найлепшымі суразмоўцамі, асабліва сцюдзёнымі зімовымі вечарамі. Летам і позняй вясной ён праводзіў вечар на градках, але доўгай зімой, якая прыходзіла сюды амаль на паўгода, у заржавелай кацельнай на краі зямлі скрыпка заставалася адзіным і самым адданым сябрам.
Пачынаючы граць, Бруевіч уступаў у размову з ваўчком не адразу. За шмат гадоў дасканала вывучыўшы яго звычкі, ён дакладна ведаў, дзе той хаваецца. Аднак найперш трэба было разагрэцца, падражніць старога сябра, выканаць што-небудзь меладычнае. Спецыяльнай адукацыі, як і ўсе яго продкі, Бруевіч не меў, граў па-простаму, як правіла, народныя танцы, хаця ведаў і мноства шляхетных мелодый.
Добра разагрэўшыся, ён нарэшце выклікаў ваўка. Бруевічу падабаўся яго дысгарманічны голас, гэты фальцэт скончанага мізантропа, які скуголіў і наракаў на несправядлівасці свету. Слухаць яго было нялёгка, але, па сутнасці, гэта быў уласны голас Бруевіча. Бо ён і ёсць той ваўчок, згублены на самым краі дэкі ў чорных нетрах гіганцкай скрыпкі сусвету, якая прэтэндуе на дасканаласць. Бруевіч мог бясконца размаўляць са сваім ваўчком, выць з ім ва ўнісон, здзекавацца з гармоніі і сэнсу. Так, яны былі чужародным фальшывым тонам у паказной бездакорнасці, аднак Бруевіч дакладна ведаў, што фальшывіць не ён, а свет наўкол, а яны якраз і ёсць сапраўдныя першародныя гукі.
Аператар Бога, які зрэдку ўглядаўся ў маніторы камер сачэння за кацельнай, мусіць, з замілаваннем пазіраў на гэтую пастаральную карціну: голены пад катаржніка барадаты качагар у перапынках паміж паленнем страшных карабельных печаў не п’е барматуху, а гадзінамі зачаравана грае на скрыпцы, быццам не заўважаючы, што “Тытанік” ідзе на дно. Аднак ён не чуў какафоніі гэтых дзіўных мелодый. На шчасце, камеры
назірання Замка транслявалі ў цэнтр толькі выяву, але не перадавалі гуку.
У гэты вечар Бруевіч граў нядоўга. Адзін з другарадных аператараў Яго Святасці, які сёння вывеў на маніторы камеры з кацельнай Замка, заўважыў, што качагар падняўся раней, чым зазвычай, паклаў скрыпку ў футарал, абгарнуў яго анучай і знік у недаступнай для назірання зоне.
Бруевіч скрыпкай даражыў, таму заўсёды яе хаваў з асаблівай стараннасцю. Іначай ягоны верны ваўчок даўно быў бы спагнаны, адпраўлены ў казённы прытулак ды прададзены за бясцэнак праз магазін канфіскату ў залік якога-небудзь абсурднага штрафу. Таму хаваў ён яго больш дбайна, чым зброю, якая, канешне, таксама ў яго мелася на ўсялякі выключны выпадак. Зайшоўшы ў глухую зону (а за некалькі гадоў працы ён дакладна вылічыў, дзе размешчаны камеры), Бруевіч адсунуў цагліны ў сцяне і паклаў футарал у вузкую доўгую нішу.
У тым, што будуць канфіскоўваць зноў, ён не сумняваўся. Звычайна яму ўпайвалі штраф пасля любой акцыі. Ён з прынцыпу ніколі не плаціў. Пагатоў штрафы часам давалі такія, што, нават калі б і захацеў, не змог бы.
Гэта ж акцыя была асаблівая, таму прыход судовых выканаўцаў быў запраграмаваны адпачатку. Упершыню за шмат гадоў яна праходзіла не ў якім-небудзь Мінску, а тут, у яго родным пасёлку. Для сталіц дэманстрацыя, святочная або пратэставая будзённая справа. Нават мянты ўжо глядзяць на іх, як на руціну. Тут жа, у пасёлку, гэта катастрофа сусветнага маштабу.
А катастрофы з вяртаннем графа Шэмета, які незразумела чаму называў сябе Локісавым, сталі скаланаць пасёлак рэгулярна. He паспеў ён адысці ад шоку Устаноўчага сходу, як праз тыдзень яшчэ страшнейшая халера дэманстрацыя, мітынг і шэсце ад цэнтральнага гастранома да Замка. У народзе яе адразу ахрысцілі Майданам. Па мястэчку папаўзлі чуткі, што гэта пачатак канца: апазіцыя рвецца да ўлады. Што зараз усё будзе, як ва Украіне: вайна, разруха і голад. Бруевіч выдатна ведаў, хто стаіць за гэтымі панічнымі плёткамі, і разумеў масавай акцыі не будзе. У вайну, можа, народ не паверыць, але і на плошчу не выйдзе. Прыйдзе толькі групка актывістаў. Пракуратар акцыю забараніў, таму хапуна не пазбегнуць, потым будуць “адміністратыўка”, штраф, а можа, і суткі.
Канфіскаваць у залік штрафу ў яго не было чаго, акрамя скрыпкі ды меха бульбы. Сутак ён не баяўся і прадбачліва паклаў у заплечнік зубную шчотку ды цёплыя рэчы. Асцерагаўся ён іншага: што да Майдана не дойдзе, а будзе прэвентыўнае затрыманне па дарозе. Такое ўжо не раз з ім здаралася.
Тое, што Пракуратар нервуецца, кідалася ў вочы паўсюль. Каля гастранома нечакана паднялі асфальт і завезлі тратуарную плітку, паведаміўшы, што плошчу пачнуць брукаваць. I паклалі яе роўнымі штабелямі, быццам знарок падрыхтаваўшы “камень зброю пралетарыяту” да бою, ды яшчэ максімальна спрасцілі мясцоваму пралетарыю задачу: не трэба абцяжарваць сябе выкалупваннем костак з бруку. Помнік Леніну абгарадзілі
плотам. Бруевіч нават падумаў: асцерагаюцца ўкраінскай заразы народнага гневу і стыхійнага зносу. Аднак аказалася, што да калядаў вакол пастамента зальюць каток, чаго тут не рабілі ад самага нараджэння Хрыстова. Побач з будучай коўзанкай расклалі скрыні з канструкцыямі навагодняй елкі. Адным словам, зрабілі ўсё, каб на плошчы не было дзе сабрацца.
Вуліцу Савецкую, галоўную дарогу да Замка, перакапалі ў двух месцах. У адным нібыта для замены трубы, навошта ў другім незразумела. У крамы завезлі вялікую партыю зялёнага і зрабілі на яго прыстойныя перадсвяточныя зніжкі.
Бруевіч ведаў, што Майдана не будзе, але, назіраючы, як да яго рыхтуецца ўлада, пачынаў ужо сумнявацца. А раптам ён за апошнія гады расслабіўся і нешта прапусціў? А раптам улада ведае болып, нешта такое, што яму недаступна? А раптам ён не заўважыў, што незадаволенасць дасягнула той мяжы, калі народ сапраўды можа выйсці на плошчу і зваліць Ілыча? Гэтыя сумневы сеялі кволую надзею.
Калі ён прачынаўся раніцай у кацельнай, першым прылятала аптымістычнае: “А раптам?” Бруевіч ішоў на вуліцу “да ветру” і сурова гранёным кулаком адганяў гэтую дакучлівую думку. Потым вяртаўся, браў небяспечную брытву і, здымаючы ля рукамыйніка са сваёй галавы лёгкае шчацінне, што праступіла за апошнюю ноч, адганяў яе яшчэ больш агрэсіўна. Часам гэтае “а раптам?” рабілася нечым накшталт назольнай мухі. Тады Бруевіч рабіў міжволі нервовы рух рукой, каб адмахнуцца,
і на свежапаголенай лысіне з’яўляўся маленькі крывавы пісяг.
За апошнія некалькі дзён уся яго галава пакрылася драбнюткімі свежымі ранкамі. Варта было яму аб нешта церануцца або неасцярожна закрануць рукой і з галавы тут жа сцякаў лёгкі струменьчык крыві. Гледзячы на яго ў люстра, Бруевіч тут жа прыгадваў Ісуса. Гэтае “а раптам?” рабілася яго цярновым вянком. Яно паласавала тонкімі ікламі сумневаў, упівалася шыпамі ў скуру, працінала наскрозь, пагражаючы пайсці далей і ўтыркнуцца атручаным вастрыём у самае патаемнае, туды, куды Бруевіч ніколі раней сумневаў не дапускаў, у сваю свядомасць.
Апроч таго, шмат чаго ў гэтай гісторыі было яму няясна. Ён не да канца разумеў, хто гэтыя людзі Фіксевіч, Шарлай, Зыбіцкі, Карпуль сябры палітбюро, з якімі ён мусіў выйсці заўтра на барыкады. Ён быў раней з некаторымі завочна знаёмы, але не меў магчымасці іх праверыць у справе. Аднак найбольш ён не разумеў, хто гэты чалавек па прозвішчы Локісаў і ці ён увогуле чалавек. Хто гэта махляр, месія ці проста ідыёт? Што ён мёртвай хваткай учапіўся ў гэтага Локіса? Быццам не ўсё роўна, існуе той ці не. Што гэта родавая траўма? Жаданне выкупіць віну дзядоў? А раптам гэта проста шырма, а насамрэч ён сапраўдны Локіс і ёсць? Маскіруецца, замятае сляды, а насамрэч ён ужо тут — прадвеснік канца, і імя яму Люцыпар!
Гэтая думка палохала Бруевіча найбольш. He, ён пярэваратня не баяўся і заўсёды з усмешкай глядзеў на
тутэйшыя страхі, байкі ды чуткі. Ён не верыў, што нехта з яго аднавяскоўцаў некага тут з’еў толькі таму, што яго прабабка да рэвалюцыі загуляла з якім-небудзь Шэметам. Акрамя таго, ён сам быў чорт. Ён ведаў, што за вочы ўсе ў пасёлку клічуць яго не інакш, як Чорт-Бруевіч. Быць тут калісьці правадыром опаў, ці, па-афіцыйнаму, апазіцыянераў страшнае таўро на ўсё жыццё. За гэта Бруевіча баяліся не менш за Локіса. Нават калі дапусціць, што пярэваратні тут ёсць, то яны б яго ніколі не кранулі. Па-першае, ён жа не брыгадзір ЖЭСа, ён ім нічога дрэннага не зрабіў. Па-другое, у іх вачах ён сам быў пярэваратнем, і нават страшней сябрам партыі БээНэФ. А крумкач крумкачу, як той казаў, у душу не плюне.
Ён баяўся іншага. Гэта другое страшнае “а раптам?” прылятала ўначы. Бруевіч варочаўся, доўга не мог заснуць ад назольнай думкі: “А раптам ён сапраўды Антыхрыст?” Ён пайшоў за ім, даверыўся, а той усяго толькі банальны Люцыпар, які прыйшоў у пасёлак, каб абвесціць канец свету. Бруевіч меў перакананні і прынцыпы, якія ніколі не парушаў, і ў гэтым сэнсе ён быў чысты і бязгрэшны перад Богам. Але раптам з’яўляецца нехта, пра каго толкам нічога невядома, і вядзе яго за сабой. А калі ён проста выкарыстоўвае яго для сваіх брудных мэтаў?
А раптам ён сапраўды дэман, пасланец пекла, які хаваецца за наіўнай маскай, а насамрэч нашчадак мінулых і валадар усіх жывых Локісаў. А ён Бруевіч, чалавек з прынцыпамі, за якія гатовы жыццё аддаць, павінен уцёмную заключыць з ім дамову, а што за дамова невядома. А раптам ён ужо яе заключыў? Ён жа падпісваў на
ўстаноўчым сходзе нейкія пратаколы, не асабліва ўнікаючы ў тэкст. А раптам гэта была менавіта яна дамова з Д’яблам, з Люцыпарам, які прыкінуўся нявіннай авечкай? А раптам яны ўсе ўжо члены палітбюро нейкай сатанінскай секты на чале з самім Чортам?
Ад гэтага начнога “а раптам?” Бруевічу рабілася млосна. Ён варочаўся ў ложку, круціў галавой, ад чаго маленькія ранкі, пазасталыя ад ранішняга аптымістычнага “а раптам?”, крывавілі, і крохкія чырвоныя струменьчыкі пачыналі сцякаць на падушку. Раніцай уся яна была ў плямах засохлай крыві. Бруевіч зноў узгадваў Ісуса, аднак наўлечку прынцыпова не мяняў. Праўда, ранішніх падцёкаў рабілася ўсё больш, падушка ўсё больш чырванела, так што ў перадапошнюю ноч ён усё ж нацягнуў на макаўку гумовую шапачку для басейна.
Сёння Бруевіч збіраўся спаць у іншым месцы. Ён з досведу ведаў: дайсці да плошчы яму не дадуць, прэвентыўна схопяць на выхадзе з кацельнай. Адзіны варыянт знікнуць на суткі ды схавацца да Майдана ў надзейным схроне.
Бруевіч сабраў заплечнік, закінуўшы ў яго ўсё, што можа спатрэбіцца цягам найбліжэйшых дзён. Затым апрануўся, узяў сякеру, адмахнуўся ёю ад чарговага дакучлівага “а раптам?” і, падпаліўшы ў топцы паходню на выпадак сустрэчы са звяр’ём, зачыніў за сабой дзверы.
На вуліцы ўжо сцямнела, але выпаў першы лістападаўскі снег, ад якога ў парку зрабілася светла. Невялікі марозік прыхапіў апалае лісце і сцежку, па якой Бруевіч скіраваўся ў бок Замка.
Далей усё адбылося так нечакана і хутка, што ён не паспеў нічога ўцяміць. Прайшоўшы метраў сто, Бруевіч быццам адчуў ззаду нечыя крокі. Ён азірнуўся, аднак у пустым заснежаным парку нікога не было. Ён рушыў далей, прайшоў яшчэ троху, як раптам ужо выразна пачуў за спінай жвавы цяжкі тупат. Бруевіч схапіўся за сякеру, павярнуўся, але тут жа рэзкі тупы ўдар у галаву збіў яго з ног.
Гэтай ноччу Надзеі не спалася. Ці то непакоіў яе першы снег, ці то ваўкі, якія вылі зусім блізка. Хаця засынаць пад ваўчыныя псалмы яна ўжо прывыкла. Часта, кладучыся ў пасцель, Надзя ўзгадвала старую дзіцячую калыханку пра шэранькага ваўчка, які ўкусіць за бачок, калі пакладзешся каля самага краю. Тады быццам з перасцярогі яна пасоўвалася бліжэй да сценкі, маўляў, сюды ўжо дакладна не далезе.
Сёння з краю ляжаў ён, прыкрываючы сваёй магутнай спінай, аднак гэта не прыносіла ёй спакою. Наадварот, Надзя адчувала, што ён і ёсць прычына бяссоння. Замест калыханкі ў галаву настойліва лезла дзіцячая лічылка пра машыну, якая ехала цёмным лесам за какімта інтарэсам. Інці-інці-інцірэс, выхадзі на букву эС.
Ён па-ранейшаму заставаўся для яе цёмным лесам. А яна, старая кабыла, навошта туды паперлася? 3 яго з’яўленнем усё размеранае, сталае, безнадзейнае, але
стабільнае пачало рассыпацца. Надзя ўжо нічога асаблівага ад жыцця не чакала. Адзіным яе дасягненнем заставаліся спакой і адсутнасць нездзяйсняльных жаданняў. Яна даўно глядзела на жыццё, як на раку, якая некуды цячэ, а навошта цячэ, ніхто не ведае. Часам па гэтай рацэ праплываў труп твайго ворага, звычайна проста бервяно, іншым разам рака выкідвала на бераг рэдкі экзатычны далікатэс накшталт Локісава, які ні з’есці, ні адпусціць, ні загадаць трох жаданняў.
Цяпер жа замест таго, каб пакорліва сядзець на беразе, яна чамусьці ўскочыла і панеслася праз цёмны лес за нейкім прывідным інтарэсам. Яна сама сябе не пазнавала, быццам дэман усяліўся. Галоўнае розумам усведамляла, што няма ў гэтым лесе для яе нічога цікавага. Жыць без мужыка яна ўжо даўно прывыкла. Калі б яна мела патрэбу ў сям’і патрыярхальнага тыпу, дзе ўсё вырашае мужчына, а жонка за ім, як за шырокай спінай каля сценкі, іншая рэч. Аднак Надзя ведала, што такія мужыкі ўжо даўно перавяліся. Мужык у наш час яшчэ адно дзіця на шыю, толькі нашмат больш капрызнае і эгаістычнае. Мала таго, яго не пакараеш і ў кут не паставіш пакрыўдзіцца люта. Ён жа ў доме генерал, ён загадвае, а ты на пабягушках.
Сёння яна так і заявіла Разаліі, якая раніцай нечакана зайшла ў бібліятэку, калі Локісаў адправіўся па справах у пасёлак. Сказала, што не трымае і, калі ён сам так вырашыць, чапляцца за яго не будзе. Разалія пачала апраўдвацца, маўляў, ніколі яе б не прасіла, але гэта будзе першае ў пасёлку дзіця, пра якое дакладна вядома, што яго
бацька Локіс. Як гадаваць такога адной, калі ўсе ад яго будуць шарахацца і тыцкаць пальцам? Мала таго, што Паліна і так шалапутная, уся акруга за спінай смяецца, дык цяпер яшчэ і народзіць нелюдзя. Гэта ўжо не проста ганьба, гэта ўцёкі! Трэба ўсім кланам Козелаў здымацца і пераязджаць на новае месца. А гэта ну ніяк немагчыма. У іх тут бізнес, на які пакладзена столькі сілаў. Так што, ён гэтую кашу заварыў, хай цяпер жэніцца і сам разбіраецца, а яны здымаюць Паліну з забеспячэння.
Увечары паміж імі адбылася цяжкая размова. He, Надзея не раўнавала, але яе прывяло ў шаленства тое, што ён нічога не расказаў пра іх адносіны. Локісаў сцвярджаў, што нічога не было, што гэта ўсё яны сабе напрыдумлялі. Аднак як яна магла цяпер яму верыць, калі ён пабаяўся прызнацца? Гэтак жа сама, як ён запэўнівае, што не спаў з Палінай, ён заяўляў, што ніякі не Локіс, не граф і не Шэмет. Але дзе доказы?
Вось ляжыць цяпер побач, а насамрэч, можа, ён і ёсць той шэранькі ваўчок, які ўжо залез на краёчак яе ложка і вось-вось ухопіць за бачок. Укусіць, адкусіць, зжарэ. Добра б толькі яе, пярэваратня яна не баіцца хай жарэ на халеру. Аднак у яе дачка спіць за сцяной у суседнім пакоі.
А калі ён усё ж не Локіс яшчэ горай, Божа, беднае дзіця! Што чакае яго ў гэтым пасёлку?! Ён жа будзе ізгоем з самага першага дня ад нараджэння. У садку з ім не будуць гуляць дзеці, у школе ён будзе сядзець адзін за партай, а на перапынках старшакласнікі стануць кпіць і пляваць у яго з трубачак гарохам. А ён нават не зможа
па-сапраўднаму адказаць узяць ды каго-небудзь зжэрці. Апроч таго, ён будзе расці без бацькі хоць і слабай, але ўсё ж абароны. А вырасце нелюдзімым, раззлаваным на ўвесь свет чалавекам. Сапраўдным нелюдзем, які, магчыма, у прыступе гневу сапраўды прыб’е якога-небудзь брыгадзіра.
Ад такіх думак Надзеі хацелася зараз жа павярнуцца, груба спіхнуць нагамі ваўчка з ложка і без шкадавання выперці яго начаваць назад у гасцініцу да Разаліі і яго маладой нявесты, якую ён чамусьці пяшчотна называе Эма. Выперці яго да гэтай чокнутай Эмы, будучай маці яго дзіцяці, і забыцца, забыцца пра яго назаўжды. Адзінае, што цяпер стрымлівала Надзю, яна не хацела ладзіць начны скандал пры дачцэ.
Таксама былі людзі, якіх яна здуру ўцягнула ў рух і цяпер адчувала за іх адказнасць. Хаця б ёй ведаць напэўна, што ён не Локіс. Але яна ўжо ні ў чым не ўпэўнена. “Хто вы напраўду, грамадзянін Локісаў?” думала Надзя, круцячыся ў бяссонні. Граф не граф? Звер — не звер?
Адзінае, што супакойвала: жаночая інтуіцыя падказвала, што ён усё ж такі не пярэварацень. У ложку ён зусім не здаваўся зверам, неўтаймаваным і дзікім. Хутчэй, графам распешчаным, далікатным і трохі лянівым.
Рэжысёр-расстрыга Шарлай-Бахмуцкі па некранутым восеньскім снезе бадзёра крочыў па алеі замкавага парку
ў кірунку кацельнай. Настрой у яго быў цудоўны, такі, як калісьці ў маладосці, тады яшчэ цвярозым прыўкрасным ранкам на здымачнай пляцоўцы.
Па-першае, яго заўсёды бударажыў цнатлівы снег, які выбельваў тужлівую шэрую стужку позняй восені і нагадваў аб блізкай змене сюжэта, аб Новым годзе, а затым і новай вясне. Па-другое, заўтра яму даручылі зрэжысаваць цудоўную масоўку народнае свята “Локіс-off!” з шэсцем, мітынгам і канцэртам у Замку. Таварышы па палітбюро даверылі яму гэтую задачу як самаму дасведчанаму прафесіяналу па частцы арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў. Трэцяе, і гэта галоўнае, у яго ў думках круціўся геніяльны сюжэт новага фільма.
Само жыццё падказала яму гэтую гісторыю, дасканалы сцэнар на падставе якой ужо выбудоўваўся ў ягонай свядомасці. Ён з нецярпеннем чакаў вольнай хвілі пасля завяршэння масоўкі, калі нарэшце зможа выкласці яго на паперу. Гэта будзе надзвычай, выключна вясёлая гісторыя, падбадзёрваў сябе Бахмуцкі. Божа! Якія афэлкі! Якая бязглуздзіца! Верыць у такое ў дваццаць першым стагоддзі! Ха-ха-ха! Ну я вам задам! Я вас усіх абсмяю, мала не падасца!
Мудакі! Ха-ха-ха! падахвочваў ён сябе ўжо ў поўны голас. Раніцай у пустым парку не было ні душы, таму можна было не саромецца. Камедыя! Камедыя чалавечага жыцця! Тупога і бессэнсоўнага! He! He проста камедыя! Сатыра! Вострая сацыяльная сатыра! СалтыкоўШчадрын! He! Лепш! Гогаль! Дакладна, Гогаль! “Рэвізор”, тваю маць! Ха-ха-ха! Геніяльна! Ён выпадкова
прыязджае ў пасёлак, а яго прымаюць за пярэваратня, нашчадка мясцовых граф’ёў. Ха-ха! Усе, само сабой, ператрухнулі, у кожнага ж рыльца ў пушку. I да яго на паклон барына ўлагоджваць. А не задобрыш зжарэ к чарцям сабачым!
Шарлай-Бахмуцкі не ішоў, а ляцеў, лунаў па графскім парку на крылах славы. У думках ён ужо атрымліваў віншаванні пасля прэм’еры. Так, гэта будзе ягоны трыумф! Пераможнае вяртанне ў вялікае кіно з дупы свету, з доўгай высылкі, у якую яго адправілі гэтыя гідкія мінкульторгаўскія выдры. О, як ён расправіцца з імі! Ён глыба, вялікі творца. I яны шэрая культурпрадразвёрстка. Мышы пры целе дохлай кабылы.
Ха-ха-ха! Пігмеі! Сляпыя! Вы нават не можаце разабраць, хто перад вамі! А ён малайчына, сапраўдная шэльма. Адразу зразумеў, што яго не за таго прынялі, аднак сцяміў, што на гэтым можна някепскі гешэфт зрабіць. Увайшоў у густ і давай іх экзаменаваць, маўляў, як вы тут, блядзі, без мяне, барына, усе гэтыя гады жылі?! Кралі, мабыць? Бачу, што кралі! Ну-тка, давайце я вам пагалоўную рэвізію зладжу! Ха-ха-ха! Шыкоўна! А хто іспыт не пройдзе зжару да д’ябла!
Шарлай-Бахмуцкі ўжо меркаваў, як і дзе ён будзе здымаць. Толькі не “Беларусьфільм”! адгаворваў ён сябе. Ён у прынцыпе меў сантыменты да роднай кінастудыі і нават патаемна любіў яе смярдзючыя і цёмныя калідоры, але найперш трэба было яе ўзорна пакараць. Зняць касавае кіно дзе-небудзь за мяжой, напрыклад, у Харкаве ці Саратаве, а пасля ўжо вярнуцца, зрабіцца вядучым
рэжысёрам, можа быць, худруком, a то і ўвогуле дырэктарам “Беларусьфільма”.
Вось толькі праблема: тутэйшыя новыя паны не вельмі радыя ягонаму з’яўленню. Яны ля кармушкі ўжо абжыліся і пасунуцца не надта хочуць. I пачынаюць яны таемна з ім ваяваць. А ён малайцом, сапраўдны махляр! Палітычны рух імя свайго імя вазьмі ды арганізуй! Маўляў, выбары хутка. Дык гэта, вы давайце мяне сваім галавой, гараднічым, то бок бургамістрам выбірайце! А хто супраць прагаласуе, то гэта, самі ведаеце, што. Цудоўна! Тое, што трэба! Сапраўднае! Сапраўднае фестывальнае кіно! Засталося толькі назву прыдумаць. “Локісаў”? Занадта проста, і гледачу незразумела. “Рэвізор”? Было. “Рэвілокіс”? “Локіс у акцябры”? “Вяртанне Локіса”? “Сямнаццаць імгненняў пярэваратня”? “У джазе толькі Локісы”? “Хросны Локіс 2”? ХэЛэ-3? Бэ-1? ДэВэЛаНэЛэ?
Думкі аб фестывалях грэлі Шарлай-Бахмуцкага болей за ўсё. Час падціскаў. Пяцьдзясят крайні ўзрост для артыста. Астатні шанец. Або ты заскокваеш у апошні вагон цягніка з надпісам “Вялікія”, або назаўжды застаешся на пустым пероне невядомым і нікому не патрэбным.
He, падлы! махаў Бахмуцкі кулаком Замку. Як не хочаце мяне прызнаць тут падавіцеся! Сядзіце тут у дупе свету! А я зраблюся вялікім еўрапейскім рэжысёрам! I нават нарэшце вазьму дзявочае прозвішча матухны! I вярнуся з таго свету дахаты на белым фестывальным кані!
Апошняя фраза, якую ён выкрыкнуў, трохі збянтэжыла самога Шарлая-Бахмуцкага сваёй двухсэнсоўнасцю.
Раней ён часта ездзіў на кіношныя тусоўкі і добра ведаў, што такое белыя фестывальныя коні па начах з чарцямі і санітарамі верхам. He раз яны амаль даскоквалі і да яго, але ў апошні момант ратавалі ранейшыя сябры, выцягваючы з дапамогай нарколага і кропельніц для ачысткі крыві. Бахмуцкі ўсміхнуўся, прыгадаўшы пару гісторый, і толькі хацеў гучна крыкнуць, што зараз будзе ўсё па-іншаму, як раптам заўважыў на дарожцы нейкія чырвоныя, злёгку прыцярушаныя плямы.
Ён тут жа спыніўся і прыгледзеўся. Да кацельнай Замка заставалася недалёка, нейкіх пару сотняў метраў. На сцежцы, якая вяла да яе, былі відаць нечыя сляды. Адбіткі не звярыныя, але вельмі вялікіх чалавечых ног. Бахмуцкі паспрабаваў разгледзець, ува што тыя маглі быць абутыя, і зразумеў, што гэта, найхутчэй, галёшы ад валёнак, аднак нейкага гіганцкага памеру. Снег уначы сляды злёгку прысыпаў, як і чырвоныя плямы крыві. А тое, што гэта не бутафорыя, а кроў, было відавочна.
Ён прайшоў трохі наперад і наткнуўся на месца, дзе адбіткаў і прысыпанай снегам крыві стала больш. Апроч таго, там былі відаць прыкметы нейкай валтузні. Канчаткова зразумеўшы, што тут адбылося, ён ускочыў і пабег па сцежцы далей.
Падляцеўшы да кацельнай, пабачыў, што жалезныя дзверы адчыненыя насцеж. Шарлай-Бахмуцкі асцярожна наблізіўся, пастаяў і прыслухаўся. Ніякіх гукаў знутры не далятала. Тады ён ціхенька ўвайшоў і агледзеўся. У вялікай зале ўсё было дагары дном. Усе дзверцы ў шафках парасчыняныя, шуфляды вывернутыя, як
быццам у іх штосьці шукалі. Некалькі транспарантаў, падрыхтаваных да свята, шмаццём валяліся на падлозе. Вялікі плакат пэндзля Бярмуды “Пралетар, які выганяе Локіса” быў дэманстратыўна пашкуматаны на некалькі частак.
Пракламацыі з заклікам сабрацца на мітынг, партыйная праграма, пакамечаныя аркушы чыстай паперы фармату A4 былі параскіданыя па ўсёй кацельнай. Некалькі бляшанак фарбы, прызначанай для новых транспарантаў, былі адчыненыя і вылітыя на падлогу. На вялікай голай сцяне насупраць топак красаваўся велізарны надпіс, наўмысна неахайна намаляваны іх жа акрылам: “Локіс ёсць!” Унізе драбнейшымі літарамі зроблена прыпіска: “Што не ясна, падлы?”
Трохі перавёўшы дух, Шарлай-Бахмуцкі схапіў, як вінтоўку, шуфель, што стаяў ля топкі, і павольна рушыў углыб кацельнай. Наблізіўшыся да капцёркі, дзе звычайна начаваў Чорт-Бруевіч, ён асцярожна націснуў на дзверы. Тыя з лёгкім скрыпам паддаліся, і ён убачыў яшчэ адзін растрыбушаны меншы пакой. У куце стаяў металічны ложак з распоратым ватным матрацам. Над ім ці то крывёю, ці то чырвонай фарбай была намаляваная вялікая лапа мядзведзя, пад якой фігураваў аўтарскі подпіс: “LOKIS”. Ьэ ў ім была падобна на крывавы серп, з О кроў ужо цякла па сцяне, Ка бы ў схватцы падскоквала над галовамі, I таксама сачылася крывёю, aS бізуном прыпячатвала аўтограф.
Бахмуцкі зрабіў яшчэ крок у пакой і раптам замёр ад жаху. Вочы ў яго акругліліся, а на твары праступіла
грымаса трагічнай старажытнагрэцкай маскі. На падлозе каля ложка ляжала акрываўленая падушка таварыша Чорт-Бруевіча. Мяркуючы па адбітках на ёй, гэта папрацавала менавіта лапа мядзведзя. Кроў расцяклася не адной плямай, а дробнымі выцягнутымі пісягамі. Быццам пярэварацень кіпцюрамі здзіраў з ахвяры скальп, а потым выціраў іх аб падушку. Побач расплылася чырвоная лужына крыві ці фарбы, было не разабраць. Але пустая бляшанка ляжала побач.
Закалаціўшыся ўсім целам, Шарлай-Бахмуцкі жыва ўявіў, у якіх пакутах паміраў Чорт-Бруевіч. Дрыготкімі рукамі ён выцягнуў з кішэні тэлефон і пачаў нервова тыкаць грубым пальцам па клавішах. 3 пятай спробы яму нарэшце ўдалося набраць нумар Карпуля адзіны, які ён памятаў, аднак з абанентам не было злучэння. Выскачыўшы з цёмнага пакоя ў вялікую залу кацельнай, Бахмуцкі падбег да акна, зірнуў на экран і зразумеў, у чым рэч. Ён набіраў Карпуля ў роўмінгу з таго свету. Каб патэлефанаваць адсюль, трэба было дадаць перад нумарам лічбы тутэйшага кода.
Ён не ўлічыў, што кацельная Замка месцілася ўжо на самым-самым краі зямлі. Мясцовыя аператары сувязі сюды амаль не дабівалі. Затое тут ужо добра лавіўся сігнал з супрацьлеглага краю. Тэлефон Шарлая-Бахмуцкага папросту быў цяпер у роўмінгу, які ён ніколі прынцыпова не адключаў, паколькі ўсё жыццё чакаў адзінага і вырашальнага званка з таго свету з прапановай, ад якой не зможа адмовіцца. Таго званка з Галівуда, які ўрэшце зробіць яго вядомым і вялікім.
Божа! Які жах! Ён усё ж такі ёсць!
Мацюкаючыся, Бахмуцкі выскачыў вонкі ў надзеі, што тут зловіць сігнал з гэтага свету, але па-ранейшаму заставаўся ў роўмінгу. Ён набраў бы нумар Карпуля і з яго, але грошай на балансе, як звычайна, амаль не было, а званкі з таго краю зямлі каштавалі дорага. Забегшы назад у кацельную, Шарлай-Бахмуцкі дрыготкімі пальцамі пачаў змяняць наладкі і адключаць роўмінг.
Зараз жа ўсіх папярэдзіць! Які кашмар! Ён жа panep расправіцца з усімі! Бахмуцкі замітусіўся па зале. Што рабіць?! Трэба неадкладна нешта рабіць! Бедны Бруевіч! Божа! Які абсурд! Няўжо гэта праўда?! Тэрмінова перапісаць сцэнар! He камедыя! Трылер! Фільм жахаў, і які трындзец я ў галоўнай ролі! Гэта піпец! Навошта я ў гэта ўлез! У яго ж поўны спіс членаў! Цяпер будзе жэрці ўсіх па чарзе! Па чарзе? Так, мы ўсе ў чарзе! Бруевіч Бэ! Божа, ён жа быў першы ў спісе! Хто наступны па алфавіце? А Бэ Вэ Гэ Дэ Жэ Зэ! Бруевіч, Зыбіцкі, Карпуль, Пятроўская, Фіксевіч, Шарлай! Фу, дзякуй Богу, я Шарлай! Hi ў якім разе не Бахмуцкі! Другое прозвішча пакуль не браць! А раптам пераблытае? Хто наступны? Зэ! Зыбіцкі. Тэрмінова папярэдзіць! Чортаў роўмінг, каб цябе!
Шарлай знайшоў опцыю “Пошук аператара ўручную”, аднак той усё ніяк не хацеў лавіцца. Чартыхаючыся, ён выскачыў з кацельнай і з тэлефонам у выцягнутай руцэ пабег па парку ў надзеі злавіць сігнал. Прабегшы метраў сто, ён зноў наткнуўся на тое самае разварушанае месца і раптам падумаў пра цела.
— Сапраўды! А дзе ж яно?
Пакружыўшы трохі па парку, даследаваўшы найбліжэйшыя кусты ды так і не злавіўшы сігналу, Шарлай-Бахмуцкі пабег назад да кацельнай. Там, зазірнуўшы ва ўсе куты, капцёркі, шафы і тумбачкі, ён у нервовай знямозе плюхнуўся ў падрапанае крэсла.
- He, ну гамон! He мог жа ён яго зжэрці цалкам! Хоць нейкі рэквізіт павінен застацца. Кавалак нагі, кісць, чаравік. He забраў жа ён цела з сабою! Нават для пярэваратня хадзіць па пасёлку з целам неяк не канспіратыўна! Напэўна, схаваў недзе ў Замку.
Шарлай-Бахмуцкі яшчэ раз акінуў поглядам вялікую залу кацельнай. Паглядзеў на вокны, на падлогу, на столь. I...
- О Божа! ён аж падскочыў. He можа быць! Бедны Бруевіч! Ну, вядома! Балабанаў, ёб тваю маць! Качагар! Гэта ж “Качагар”! Тваю маць! Крымінальная драма! Прэмія гільдыі кінакрытыкаў і кіназнаўцаў 2010 года!
Шарлай асцярожна ўстаў і рушыў да печы. Падняўшы з падлогі шуфель, ён павольна, нібы баючыся, што адтуль зараз выскачыць нячысцік, падышоў да топкі, вастрыём палатна падчапіў ручку дзверцаў, пацягнуў на сябе...
I аслупянеў.
- Божа! Нават чаравікаў не засталося!
У глыбіні топкі дагасала вуголле.
- Бывай, таварыш Чорт-Бруевіч! зрабіўшы журботны твар, Шарлай выпрастаўся. — А я ж на цябе грашыў... Думаў, калі пярэварацень усё ж такі існуе, то гэта ты. Нават падазраваў, што ты, таварыш Чорт-Бруевіч, і брыгадзіра ЖЭСа парашыў. А бачыш, як выйшла...
Нечакана пачуўся званок. Шарлай страпянуўся і адчайна націснуў на тэлефоне кнопку “Прыняць”. 3 таго канца пачуўся голас Фіксевіча. Тут жа спыніўшы яго на паўслове, Шарлай-Бахмуцкі крыкнуў у трубку:
Я кажу з таго свету! Тут роўмінг, хвіліна дорага! Коратка! Локіс ёсць! Чорта-Бруевіча няма! Закінулі ў топку! Падрыхтавацца Зыбіцкаму!
3 маладосці Фіксевіч меў праблемы з зубамі. Як і большасць людзей ягонага кола, у тыя гады ён паліў, выпіваў, пра ЗэЛаЖэ нават не чуў і за зубамі не сачыў увогуле. Акрамя таго, па прычыне слабай адчувальнасці як да чужога, так і да ўласнага болю, да стаматолага ён наведваўся рэдка. А калі Эмануіл пасталеў, зрабіўся мацёрым журналістам, прайшоў шлях ад камсамольскага сакратара да дзеяча перабудовы, а затым сышоў у апазіцыю, зубы сталі самі сабой выпадаць, прычым без доўгіх пакут і болю.
Спачатку Фіксевіч не надаў гэтаму значэння, аднак, калі ў роце паменшала парадкам і гэта стала заўважна ўсім, да яго раптам дайшло, што ён не проста журналіст, а аблічча незалежнай прэсы. Ён бярэ інтэрв’ю ў палітыкаў, ездзіць на той край зямлі на канферэнцыі, а сам міжвольна стварае вобраз бяззубай апазіцыі.
Калі б ён працаваў у дзяржаўнай газеце, было б пляваць. Там бяззубасць нават вітаецца... А тут іншая справа.
Да прыкладу, выбіраецца ён па той бок дабра і зла папрасіць грошай на дэмакратыю, а спонсары глядзяць на яго гугнявы і шапялявы рот з рэдкімі прабеламі паміж чорнымі клавішамі і думаюць: “He! Бяззубая апазіцыя! Марнаванне грошай”.
Пытанне стаяла востра. Фіксевіч разумеў: у яго зубах будучыня дэмакратыі. Усвядоміўшы сур’ёзнасць праблемы, ён паднатужыўся, сабраў фінансаванне на два новыя беласнежныя масты і адразу адчуў перамены. Цяпер ён быў не бяззубай апазіцыяй, а мацёрым дэмакратычным ваўком з галівудскай усмешкай. Ён заўсёды ёю карыстаўся, калі меў справу са спонсарамі. I трэба прызнаць, яго цукрова-белы ашчэр рабіў уражанне.
Прайшоў час і нешта істотна змянілася. Мацёрая галівудская ўсмешка не толькі Фіксевіча, але і іншых калег па рэвалюцыі страціла магію. Дэмакратыі па-ранейшаму не было, а апоры пад мастамі аслаблі. Вывучыўшы пытанне, Фіксевіч зразумеў, што гэта няўхільны працэс старэння. Хаця цяпер ён і паліць кінуў, і старанна шмараваў свае зубы самай дарагой нямецкай пастай, але праблема ў тым, што дзясна непазбежна трухлее, і кораню, на якім трымаецца канструкцыя, проста няма на што абаперціся. Масты ўжо не ўбітыя трывала, а пачынаюць як бы плаваць на мяккай балоцістай глебе.
Ведаючы гэта, фіксевіч цяпер, калі зрэдку выбіраўся ў Мінск на мірныя маршы, стараўся на ражон не лезці, трымацца з тылу або збоку. Ён разумеў: хопіць аднаго не самага моцнага ўдару гарадавога з сабачкам, і ён зноў ператворыцца ў бяззубую апазіцыю. I тады застануцца дзве
магчымасці: старэчыя пратэзы (сківіцы ўначы ў шклянцы вады, кефір, канец кар’еры і павольнае загніванне) або рэвалюцыйныя імплантаты.
Аднак грошай на рэвалюцыю ўжо ніхто не даваў, таму сабраць фінансаванне на імплантаты было цяпер вельмі складана. Пагатоў яны каштавалі нашмат даражэй за масты. Вось чаму Фіксевіч так даражыў сваімі хісткімі сведкамі былых дэмакратычных надзей.
Гэтай ноччу, колькі ён ні ўгаворваў свой мозг адключыцца і хоць троху паспаць, той упарта не жадаў пакарыцца. Думкі заблытаным роем кружылі ў галаве, палохалі, супакойвалі, зноў пужалі. Трэба было на нешта рашыцца. Прызнаць сваю паразу, капітуляваць, заціхнуць або не паддавацца страху, ісці заўтра на плошчу, застацца без рэвалюцыйных зубоў, але стаяць разам з усімі.
У такім разе ў мастоў не было шанцаў. Фіксевіч добра ведаў норавы мясцовых мянтоў старая савецкая школа, якая біла ў сківіцу, не думаючы. У сталіцы за шмат гадоў пад наглядам заходніх папарацы гарадавыя трохі цывілізаваліся. Стараліся біць так, каб без бачных воку наступстваў, пажадана ў мяккія тканкі брушыну, жывот, ягадзіцы, па нырках. Тут жа рэфлекс спрацоўваў адназначна: ледзь што адразу ў зубы.
He, можна, вядома, збегчы, з гонарам знікнуць без усялякай капітуляцыі. Ці яшчэ радыкальней перакінуцца, зрабіцца пярэваратнем прызнаць сваю неправату, напісаць у газету руху “Локіса няма!” перадавы артыкул “Локіс усё ж такі ёсць!” і паспрабаваць загладзіць віну публічным пакаяннем.
Аднак гэты варыянт Фіксевічу катэгарычна не падабаўся. Пагадзіцца на яго значыць прыняць бязглуздае за рэальнае, падпісацца пад прысудам здароваму сэнсу. Сцвердзіць, што Локіс ёсць, прызнаць поўную паразу розуму. He! He і не! Тады трэба прызнаць і існаванне Бога!
У тое, што Бруевіча зжор Локіс, Фіксевіч не верыў. Апошнімі рэшткамі захраслага ў сумневах здаровага сэнсу ён загадваў сабе на байкі пра пярэваратняў не паддавацца. He і яшчэ раз не! Яго не існуе! запэўніваў ён сябе. Тое, што здарылася з Бруевічам, мусіць мець нейкае простае лагічнае тлумачэнне. Трэба знайсці, каму гэта выгадна, і тады стане ясна, дзе шалёны сабака зарыты! I тут фіксевіча зноў пачыналі мучыць сумневы. Самы, здавалася б, лагічны адказ гэта выгадна ўладзе яго не задавальняў.
Так! Яна свайго дамаглася. Цяпер ужо сапраўды Майдана не будзе. Пракуратару ўдалося запалохаць не толькі жыхароў пасёлка, але нават партыйных актывістаў. Калі іх збярэцца на плошчы хоць некалькі чалавек гэта ўжо будзе подзвіг. Аднак дамагчыся сваёй мэты ўлада магла і значна прасцей. Фіксевіча ўразіла неадпаведнасць метаду і выніку. Гэта сапраўды не быў почырк улады, якая сама, па вялікім рахунку, усяго баялася і наўрад ці на такое рашылася б.
Тут праглядаўся іншы стыль звярыны, нелагічны, безразважны. Як быццам у гульню ўступіла трэцяя сіла, тупая, шалёная, чумная. Вось гэтага Фіксевіч найбольш і баяўся. Тутэйшую ўладу ён разумеў добра. Ведаў, як ёй супрацьстаяць, як з ёй сябраваць і як з ёй працаваць. Але
гэтыя сапраўды былі людажэрамі без тармазоў і комплексаў. Гэтыя былі сапраўды небяспечныя, і калі яны выйшлі з ценю, то ўжо дакладна ні перад чым не спыняцца.
Супакойвала Фіксевіча толькі адно: ён літара Фэ, а значыць, у спісе людажэраў перадапошні.
Локісаў не хацеў гуляцца ў Пуаро, але абставіны вымушалі. Вестка пра тое, што Бруевіча зжор пярэварацень, імгненна абляцела пасёлак. Найбольш шакавалі людзей дзве акалічнасці. Першая, што Бруевіча з’елі не за тое, за што трэба было, не за апазіцыйныя погляды. Гэта Локіс гадамі трываў, а хто ведае, можа, і сам прытрымліваўся такіх поглядаў. Аднак варта было Бруевічу нешта вякнуць супраць самога Локіса і адразу наступіла расплата.
Другое тая паказальная лютасць, з якой было здзейснена забойства. Зжыралі людзей тут і раней, але так, каб спачатку па-ізуверску здзерці з ахвяры скальп, а потым спаліць яе ў топцы, не пашкадаваўшы нават валёнак, такое здарылася ўпершыню. Некаторыя сцвярджалі, што скальп знялі не проста так, а спярша катавалі стараліся выведаць планы, а галоўнае імёны і прозвішчы ўсіх удзельнікаў руху. Пагаворвалі таксама, што цяпер пярэварацень склаў спісы і будзе ўсіх жэрці ў алфавітным парадку, па літары на тыдзень. Пачаў ён з Бэ таму, што сам А, Антыхрыст. I пакуль увесь алфавіт не зжарэ, не супакоіцца. А найстрашнейшае, што калі
яму не хопіць літар у апазіцыі, то астатнія дабяруцца па працоўных калектывах.
Непрыемней за ўсё, што Локісаў адчуў, як змянілася стаўленне да яго з боку таварышаў па руху. Баявая паплечніца Надзея ледзь не выгнала яго сёння. Раніцай заявіла, каб ён каціўся да сваёй прыдуркаватай Эмы. Яшчэ сказала, што больш яму не верыць, не разумее, хто ён, а таму баіцца спаць з ім у адным ложку.
Іншыя сябры палітбюро нібы скрозь зямлю праваліліся. Зэ і Ка тэлефон недаступны. Фэ на сувязь пакуль выходзіць, але, мяркуючы па голасе, ні ў чым не ўпэўнены. Шарлай-Бахмуцкі наогул напявае нейкую бязглуздзіцу пра “валенкн на снегу”, пра тое, што пакаяўся і перагледзеў сваю пазіцыю. Нават Бярмуда сёння трымаўся на адлегласці ды эзопавай трасянкай асцярожна дапытваўся, ці не ён выпадкова за які-небудзь касяк закрыў Бруевіча ў топку.
Пад вечар Локісаў адправіўся на месца злачынства. Як і варта было чакаць, валёнак на снезе ўжо не захавалася. За суткі першы снег сышоў, назаўжды забраўшы з сабой адбіткі галёш і малюнак пратэктара. На апалым лісці віднеліся толькі пацямнелыя плямы крыві. Локісаў пачаў кружыць вакол іх у пошуках якіх-небудзь доказаў, але нічога, акрамя адсырэлых бычкоў, не знайшоў. Вырашыўшы, што на іх можа захавацца ДээНКа пярэваратня, ён на ўсялякі выпадак акуратна сабраў іх пінцэтам у пакет. Дамінавалі “Мінск”, “Фэст” і “Замак”. Аднак прысутнічалі і больш пантовыя адзін “Давідофф”, некалькі “Сабраній” і нават “Імперыя” з пазалочаным фільтрам.
Аднак найболей на імжыстым дне Герадотава мора побач з затанулай кацельнай трапілася бутэлек, асабліва пустых амфар з-пад мясцовага “руму”. Разумеючы, што ў чаканні Бруевіча пярэварацень мог не толькі пакінуць ДээНКа на цыгарэце, але і кульнуць пляшку “Чорнага Замка”, на бутэльцы якога засталіся адбіткі яго пальцаў, Локісаў нацягнуў беласнежныя гумовыя пальчаткі і пачаў збіраць патэнцыйныя доказы. Калі іх набралася ўжо два поўныя пакеты “Саседзей”, ён выцягнуў трэці, але перастаў у яго класці бутэлькі з-пад віскі. Дэдуктыўным метадам ён вылічыў, што тутэйшы Локіс, калі ён усё ж існуе, ні Каньяк, ні віскі піць не будзе, а болып запасных пакетаў у яго не было. Канешне, лепш за “Саседзей” падышлі б вялікія стодваццацілітровыя мяхі для смецця, але іх пры сабе не мелася.
Хутка набраўшы трэцюю торбу бутэлек, Локісаў адчуў, што за ім назіраюць. Выпрастаўшыся, ён паглядзеў удалячынь на два пастаменты, якія сярод змрочных дрэў здаваліся вачыма маньякаў. Спісаўшы жуду, што на яго раптам накаціла, на эфект камер сачэння, Локісаў спехам перапаліў у прыцемках і хуткім крокам, бразгаючы трыма пакетамі пустых доказаў з адбіткамі нечых пальцаў, адправіўся да кацельнай.
Яна выявілася не апячатанай і нават не зачыненай, быццам, акрамя рыб, нікому ўжо не было справы да гэтага злачынства. Тузануўшы дзверы, Локісаў увайшоў у галоўную залу і пачаў сярод разгрому і хаосу шукаць новыя доказы, аднак, як ні дзіўна, ні бутэлек, ні недапалкаў не выявіў. Дзе-нідзе плавалі медузы і валялася пустая
малочная тара. Наблізіўшыся да топкі, ён зазірнуў унутр і прынюхаўся. Пахла нечым едкім і кіслым. Ці прысутнічала ў гэтым смуродзе чалавечына, ён не ведаў. Пакалупаўшыся палкай у попеле ў пошуках спражкі або металічнага гузіка і нічога не знайшоўшы, ён сабраў трохі праху ў пакет і адправіўся ў капцёрку.
Тут ён узяўся вывучаць скрываўленую падушку, якая па-ранейшаму валялася каля ложка. I тут Локісава чакала першае адкрыццё. Версія, што з Бруевіча знялі скальп, не вытрымлівала ніякай крытыкі. Чым даўжэй ён узіраўся ў падушку, тым выразней разумеў, што гэта не сляды кіпцюроў пярэваратня, а адбіткі думак самога Бруевіча. Для Локісава рабілася ўсё больш і больш відавочным, што той кроватачыў імі па начах на падушку.
Ад гэтага адкрыцця яго аж скаланула. Бедны, бедны таварыш Чорт-Бруевіч! Як я цябе разумею! Папракаючы сябе за нядаўнія ідыёцкія падазрэнні, ён пачаў сцягваць з падушкі галоўны доказ. Локісаў сам кроватачыў думкамі ўжо другія суткі. Знікненне Бруевіча ў топцы кацельнай радыкальна ўсё змяняла і блытала планы. Ён ужо ні ў чым і ні ў кім не быў упэўнены і нават падумваў адмяніць заўтрашнюю акцыю, але, па-першае, было ўжо запозна, па-другое, нельга паказаць, што яны спалохаліся.
Мучыла яго яшчэ адно падазрэнне. Бруевіч знік у той самы дзень, калі Локісаў пазваніў і праз Давіда адмовіўся ад прапановы Замка. Што гэта? Адказ на ягоную адмову? Ці проста супадзенне? Калі першае, то гэта нават не адказ, а ўльтыматум, больш жудасны, чым “галава кабылы”. А значыць, “працяг будзе”.
Сцягнуўшы наўлечку з падушкі, Локісаў паднёс яе да святла, каб разгледзець думкі Бруевіча лепей. Жахнуўшыся, наколькі яны падобныя да яго ўласных flyMax, ён імгненна іх скамячыў, каб, крый Божа, ніхто не ўбачыў, і кінуў развагі Бруевіча ў торбу з ДээНКа і адбіткамі пальцаў.
Падхапіўшы пакеты з “рэчдокамі”, ён выскачыў з кацельнай і шпаркім крокам рушыў у бок бібліятэкі. Прайшоўшы метраў сто, Локісаў раптам спыніўся на голас, HaBar не голас, а галасы, быццам яго нехта паклікаў.
Так, гэта была тая самая “чароўная флейта”, якую ўпершыню ён пачуў у ноч выгнання з гатэля. Дзесьці непадалёк выла ваўчыная зграя. Нечакана яго ахапіла дзіўнае ўзбуджэнне. Ніколі раней ён не адчуваў нічога падобнага. Гэта было не проста выццё, а першая ў яго жыцці звярыная сімфонія. Забыўшыся на асцярожнасць, ён паставіў пакеты на сцежку і зачаравана ўслухоўваўся ў магію галасоў, дзівосную і жудасную адначасова.
Локісаў у думках паспрабаваў падабраць інструменты, з якімі можна параўнаць гэтыя гукі. Усё ж гэта была не флейта, а, хутчэй, валторна. У гэтым аркестры ў прынцыпе дамінавалі духавыя. Аднак усё роўна хіба маглі яны перадаць глыбіню гэтага нечалавечага сола, якому на розныя лады туравала яшчэ некалькі галасоў.
Часам валторну падтрымліваў трамбон, уступалі габой, фагот, труба, туба. У нейкі момант Локісаву здалося, што ў аркестры прысутнічаюць таксама і струнныя віяланчэль і скрыпка. Але галоўную партыю вёў агромністы паганскі лясны рог, скручаны невядомым сацірам у спіраль валторны.
Локісаў уявіў, як гэтая неверагодных памераў валторна, нібы трохмачтавы ветразнік, павольна плыве ўздоўж краёчку зямлі па начным моры, выпраменьваючы ў чорную бездань усе рэгістры пачуццяў, ад сусветнай тугі і суму, непрыкаянасці і самоты да ціхай пяшчоты. Ён зачаравана ўслухоўваўся ў гэтую магічную сімфонію, пакуль не адчуў, што карабель наблізіўся. Валторна, трамбон, габой, фагот і туба загучалі мацней.
Локісаў тут жа скінуў з сябе здранцвенне, падхапіў “Саседзей” і, бразгаючы ў цемры бутэлькамі, трушком кінуўся да бібліятэкі. Лаючы сябе за неабачлівасць, ён дакладна чуў, як сімфонія яго даганяла, рабілася ўсё званчэйшай і выразнейшай.
Раптам усё сціхла. Ад нечаканасці Локісаў замёр. Ад насталай знянацку цішыні яму зрабілася млосна. Парк ужо амаль цалкам сышоў у ноч, ліхтары не гарэлі, таму ўсё, што ён цяпер бачыў, гэта няясныя контуры дрэў на тле ультрамарынавага мора і ледзь прыкметны абрыс дарожкі.
3 жудасцю Локісаў узіраўся ў цемру, чакаючы зараз убачыць вочы гіганцкай валторны. Аднак замест гэтага тая зноў падала голас. Цяпер велізарны ветразнік праплываў дзесьці проста над галавой. Сольнай партыі туравалі ваўчыны фагот, габой і трамбон. У такт ім павісквалі маладыя скрыпкі.
Локісаў у паніцы кінуўся далей. Спатыкаючыся і грукочучы на ўвесь парк пустымі доказамі, ён бег па замкавай алеі да бібліятэкі. Як на злосць, да яе яшчэ трэба было пераадолець амаль чвэрць парку. Сімфонія па-ранейшаму
завывала, але валторна ўжо зрабілася паляўнічым рогам. Ён цяпер быў аленем, які пабразгваў у цемры хрустальнымі капытамі, а ваўкі яго гналі.
Прабегшы яшчэ метраў дзвесце, Локісаў заўважыў, што гук зноўку знік. Ён на імгненне застыў. Зараз цішыня маўчала страіпней за скавытанне звера. Ён азірнуўся ў ноч і з жахам зразумеў тое, чаго ён не хацеў і баяўся, адбылося. 3 цемры паказаліся слабыя, ледзь бачныя агеньчыкі вачэй фагота, габоя, трамбона і тубы. Дзесьці за імі паспяшалі маладыя жвавыя скрыпкі.
He марудзячы болей ні секунды, Локісаў грымнуў на дарогу пакеты з ДНК і думкамі Бруевіча і, не разбіраючы дарогі, кінуўся прэч ад Замка.
Частка 6
У гэты памятны дзень першага ў гісторыі пасёлка Майдана студэнт-вальнадумец Зыбіцкі агародамі прадзіраўся на плошчу. Выглядаў ён нязвыкла. Замест раскошнай хіпстарскай барады, любоўна селекцыянаванай у адным з прасунутых мінскіх барбершопаў, на ім красавалася брудна-белая марлевая ануча на палову твару. Другую палову закрывала насунутая на вочы беспародная шапка-аблавушка. Замест стыляжнага паліто на Зыбіцкім сядзеў саматужны безразмерны кажух і такія ж сялянскія боты. Адрозніць яго ад звычайнага мальца з машыннага двара або фермы ў гэтым убранні было няпроста.
Адзінае, што насцярожвала і прыцягвала ўвагу, вялікі палатняны мех, які боўтаўся ў яго за спінай, і трохі дзіўная манера трымацца. Зыбіцкі ўвесь час азіраўся па баках, нервова перабягаў ад плота да плота, стараўся схавацца за кустамі. Аднак агароды, якімі гэтай суботняй раніцай ён прабіраўся на Майдан, былі настолькі глухія, што па дарозе яго сапраўды ніхто не заўважыў.
Дайшоўшы да канца завулка, Зыбіцкі спыніўся і выглянуў з-за рога. Да плошчы заставалася няшмат, але наперадзе ляжаў самы небяспечны адрэзак дарогі шырокая вуліца, што вяла да заплеччаў касцёла. Што Локіс нападзе тут малаверагодна, занадта адкрытая мясцовасць. А што калі арудуе не адзін, а цэлая банда? Ён выразна сабе ўявіў, як каля яго спыняецца машына з зацемненымі шыбамі і нейкія ці то людзі, ці то мядзведзі ў масках сілай запіхваюць яго ўсярэдзіну, а потым кудысьці вязуць. Ад гэтай карціны Зыбіцкаму зрабілася непамысна. Ён увесь сцяўся, ухапіў мяшок пад паху і, выскачыўшы з-за рога, паляцеў у бок касцёла. Прабегшы метраў дзвесце, ён азірнуўся ці няма пагоні. Вуліца па-ранейшаму была пустая. Толькі некалькі прыпаркаваных аўто стаялі на ўзбочынах. Падазрэнняў яны не выклікалі: шыбы без таніроўкі, а салоны пустыя.
Аднак неўзабаве ён заўважыў машыну іншага “тыпу” у ёй сядзелі нейкія людзі. Зыбіцкі запаволіў крок, зноў закінуў за плечы мех і, перайшоўшы на другі бок вуліцы, рушыў без спешкі, каб не прыцягваць увагі. Параўняўшыся з машынай, ён скоса на яе зірнуў. Чатыры нахмураныя лычы ва ўпор разглядалі яго з салона.
Непрыемная ломкая слабасць расцяклася ў Зыбіцкага ў вобласці паясніцы. Яму нават захацелася прысесці, але замест гэтага ён зноў схапіў мяшок у ахапак і, не зважаючы на канспірацыю, кінуўся далей па вуліцы; добра, да касцёла было ўжо недалёка.
Дамчаўшыся да яго тылоў, Зыбіцкі нырнуў у бакавую вулачку, пераляцеў праз невысокую касцельную
агароджу і, агібаючы храм з нябачнага ад дарогі боку, пабег да брамы, якая выходзіла непасрэдна на плошчу. Пераканаўшыся, што пагоні няма, ён трохі аддыхаўся. Зараз яму трэба было зрабіць апошні рывок праскочыць паўз Леніна да цэнтральнага ўніверсама.
Пачакаўшы з секунду, ён выскачыў з брамы і, агібаючы лабірынт з палет, скрыняў і загародак, які незразумела адкуль тут узяўся, кінуўся да гастранома.
Шаноўныя спадары і таварышы! Мы вядзём наш стрым з цэнтральнай плошчы, дзе сёння адбудзецца нябачанае раней у нашым пасёлку відовішча першая ў яго гісторыі мірная маніфестацыя працоўных цэментам зашмальцованых! Так-так-так, вы слушна пачулі. Майданы бываюць не толькі там, але нават тут, на краі зямлі, знаходзяцца людзі, гатовыя выйсці і кінуць выклік усеўладдзю чыноўнікаў, карупцыі і прававому бязмежжу.
Камера ў руках Фіксевіча затрэслася і з’ехала некуды ўбок. Ён пералез праз зваленыя палеты і пачаў уводзіць нябачную публіку ў сутнасць сённяшняй акцыі.
3 усіх варыянтаў, выбіраючы паміж благім і кепскім, Фіксевіч прыняў адзіны слушны: зубамі дэмакратычнай прэсы не рызыкаваць, але і прынцыпам рэвалюцыі не здраджваць! На плошчу ісці, але масты пад шалёную дубінку не падстаўляць, трымацца нейтральна, як прадстаўнік газеты. Добра, што рэдакцыйнае пасведчанне ад
апошняга папяровага апазіцыйнага выдання ў яго было. А для гісторыі і на ўсялякі выпадак для ўласнай бяспекі весці анлайн-трансляцыю для карыстальнікаў Фэйсбука.
Такім чынам, заканчваў тлумачэнні Фіксевіч, падзеі прынялі драматычны абарот. Раней напады міфічнага Локіса абмяжоўваліся загрызаннем ахвяры ці ад’яданнем ёй часткі цела. Але ж каб справа дайшла да поўнай анігіляцыі пацярпелага шляхам спальвання яго ў кацельнай палацава-паркавага комплексу гэта беспрэцэдэнтна-неінтэлігентна! Думаю, гэта паказальная расправа над таварышам Бруевічам на руку тым цёмным сілам, якія, прыкрываючыся легендай, спрабуюць скінуць наша грамадства ў бездань страху... Дарэчы, таварыш, а вы што тут робіце?
Камера спаўзла ўніз і ўперлася ў рабацягу, які ўкладаў у прамерзлы пясок брыкеты каменнай пліткі.
Як што? Працуем! неахвотна агрызнуўся той, але, раптам ажывіўшыся, дадаў: А можна сказаць?
Вы хочаце нешта паведаміць нашым гледачам? Калі ласка, мы слухаем.
Дык вось! Кажуць, раней Локіс гэты жор толькі бюджэтнікаў. Такіх простых рабацяг, як я, як Зінка. I гэта было фірменнае безабраззе! Працуеш-працуеш, ябошыш-ябошыш і вось табе маеш заместа прэміі! Дык вось. Мне тут на днях сказалі, што ад нас, рабацяг, цэлую піціцыю яму напісалі, каб перастаў — і па справядлівасці. I вось, што вы сабе думаеце?! Дайшло! Падзействавала! Вось гэты жа Чорт, як там яго, Бруевіч, якога ў топку
засунулі, які ён нахран рабацяга! Ён жа часнік! To, памятаю, кааператыў арганізуе, то шабашыць у Расіі. А гэта вам, самі разумееце! To ячэйку партыйную! Усё ходзіць, бывала, па хатах, людзей баламуціць!
Ну добра, добра, таварыш. Якое гэта мае дачыненне да справы? У вас ёсць што сказаць па сутнасці?
Дык я па сутнасці! Вот вы кажаце: Локіса няма! А ён жа пачуў! Ён жа па сутнасці нашу піціцыю ад народа падтрымаў! А вы кажаце! Так што, таварыш Локіс, твар рабацягі ўшчыльную прысунуўся да камеры, так што на экране буйным планам засталіся толькі нос, рот, вусы і няголеная ніжняя сківіца, калі вы мяне чуеце, мы, простыя людзі, ваш новы курс адабраем! Вы толькі гэта, будзьце з народам! I калі каго, то па справядлівасці, самі знаеце, каго.
Божа! Што вы такое верзяце! Ну вось, бачыце?! вусы рэзка зніклі з экрана, а замест іх з’явілася галава Фіксевіча. Якое дзікунства! Вось бачыце, чаму патрэбна сённяшняя акцыя! Гэта ж цемрашальства! Людзі не толькі вераць, аднак і гатовыя яго падтрымаць, калі ён будзе адпавядаць іх прынцыпам класавай справядлівасці. Ну ды добра! А мы зноў вяртаемся на плошчу.
Камера абярнулася і павольна абвяла панараму.
Дык вось яно, месца будучага дзейства. Я б нават не пабаяўся гэтага слова містэрыі ў яе першапачатковым значэнні сярэднявечнага прадстаўлення на рэлігійныя тэмы з камічнымі сюжэтамі, якое разыгрывалася проста на гарадской плошчы. Божа, якое падабенства! Вось гэтая плошча, вось сярэднявечны храм,
вось габрэйскія крамы, камера з касцёла перабралася на хазмаг, затым перайшла да цэнтральнага гастранома. Бракуе толькі народа. Плошча пакуль пустая, калі не лічыць паўтузіна рабочых, што ўкладваюць тратуарную плітку. Дарэчы, яшчэ пытанне, ці гэта рабочыя? Гледзячы, як няўмела яны кладуць у пясок каменьчыкі, я б засумняваўся. Аднак справа нават не ў гэтым, а ў тым, з якой паспешнасцю менавіта сёння ўлада вырашыла добраўпарадкаваць пасёлак. Звярніце ўвагу! Тут усё перакапанае! А яшчэ гэтыя агароджы і велізарныя скрыні з нечым незразумелым.
Фіксевіч наблізіўся да іх і чамусьці перайшоў на шэпт: Глядзіце, яны выглядаюць, як часткі гіганцкага механізму. Кажуць, што гэта спонсарская дапамога ад Замка. У гэтых скрынях навагодняя елка! Вы ж разумееце, у нас тут елак любых памераў, бясплатна і за кожным плотам. Аднак Замак захацеў падарыць нам менавіта гэтую елку. Кажуць, яна нейкая асаблівая. Мне ж падаецца, што ў гэтых скрынях шасцярэнькі гіганцкага гадзінніка ці ваенная машына часу падвойнага прызначэння. Ужо і праўда, лепей бы яны адрамантавалі гадзіннік на вежы.
Камера зноў абвяла бязлюдную плошчу, прытармазіла на раскіданых паўсюль скрынях, пастаяла секунду на касцельных курантах.
Як заўсёды, дзевяць дваццаць сем, а бачыце, як пуста? Здаецца, на плошчы ні душы. Аднак насамрэч тут поўным-поўна народу! Гэта, дарагія гледачы, спецыфіка тутэйшых Майданаў. Партызаны пружанскія пармезаны! Кожны, хто бываў на падобных акцыях у Менску,
добра ведае: нейкая хвіліна і народ, як джын са збанка, вывальвае з усіх шчылін, цырульняў, гастраномаў і падваротняў. Пакуль да пачатку маніфестацыі ёсць яшчэ час, прапаную пагуляць у галаваломку. Хто знойдзе тут дзвесце маніфестантаў, таму бясплатны тур ад нашых спонсараў на пятнаццаць сутак. Ха-ха-ха! Жартую!
Камера ўтаропілася ў вялікія вітрыны гастранома.
Месца нумар адзін, працягваў Фіксевіч. Цэнтральны гастраном. Вы заўважылі, што раз-пораз у яго нехта ўваходзіць, але назад яшчэ ніхто не вярнуўся? Гастраном выдатная пазіцыя на плошчы. Шыкоўныя, яшчэ з савецкіх часоў, вітрыны, цудоўны агляд! Гэта, таварышы, наш партэр найлепшыя месцы ў глядзельнай зале! А акрамя таго, бясспрэчнае алібі! Калі пачнецца хапун, усе тут жа выцягнуцца ў чарзе па батоны-хамоны. Мяркуючы па вітрынах, чалавек восемдзесят там набярэцца. Дарэчы, вось і восемдзесят першы, камера праводзіла мужыка ў кажуху з перавязаным тварам, які на ўсіх парах нёсся да гастранома.
Фіксевіч зрабіў паўзу і працягнуў:
Месца нумар два хазмаг. Такіх шыкоўных вітрын не мае. Таму гледачу, каб нешта ўбачыць, даводзіцца перыядычна высоўваць свой лыч вонкі. Вы заўважылі гэтых дзіўных мужчын, якія з цыгарэтамі ў зубах асцярожна выглядваюць з-за para хазмага? Адным словам, лакацыя добрая, але глядзельныя месцы на троечку. Затое алібі такое ж бетоннае, як мех цэменту для манумента. Ха-хаха! Шутка гумару! Агульная колькасць публікі тут чалавек трыццаць-сорак.
Камера ўзяла “сінагогу” буйным планам, і сярод курыльшчыкаў можна было разгледзець заклапочаную фізію Бярмуды.
- Далей пошта, цырульня “Барбішоп”, бюро рытуальных паслуг “Матахары”, атэлье “Помнікі”, крама “Каструлька”.
Фіксевіч пачаў пералічваць іншыя аб’екты на плошчы. Дайшоўшы да касцёла, ён прамовіў:
Ну а тут магла б размясціцца максімальная колькасць гледачоў, аднак касцёл сёння чамусьці зачынены. Такім чынам, дарагое фэйсбук-дачнае таварыства, мы налічылі каля двухсот удзельнікаў. Калі дадаць да іх міліцыянтаў, людзей, што сядзяць у машынах, тых, хто пахаваўся па гародах ды гарышчах, рабочых на плошчы, то чалавек чатырыста набярэцца. Зусім нямала для нашага пасёлка.
Камера раптам папярхнулася і вільнула кудысьці ўбок.
- Прабачце! Панаставілі тут чорт ведае што! Так-так! Зусім нядрэнна! А цяпер давайце зазірнем за вітрыны і ўгледзімся ў твары гэтых людзей. Паразмаўляем з імі. Спытаем, што іх прымусіла выйсці на плошчу.
Унутры гастранома было цесна, надыхана і шумна. Народ тоўпіўся паміж прылаўкамі, жвава абмяркоўваючы апошнія чуткі, таму на незнаёмага чалавека, які ўвайшоў
у залу, ніхто не звярнуў асаблівай увагі. Прысутных больш займала тое, што рабілася цяпер на плошчы. Але там пакуль нічога асаблівага не адбывалася. Некалькі рабацяг клалі плітку, хадзіў з камерай тутэйшы балбатун былы рэдактар апазіцыйнай раёнкі, яго ўпотай здымалі ў адказ некалькі камер з-за агароджаў і, уласна, усё.
Зыбіцкі аддыхаўся і першым чынам прыгледзеўся да публікі: ці няма каго-небудзь падазронага. Локісы або іх людзі маглі быць паўсюль, пагатоў у “Цэнтральным”, таму здымаць грым можна будзе толькі ў самы апошні момант. Вядома, пры такой колькасці народу мачыць не будуць, але чорт яго ведае, якія ў гэтых пярэваратняў метады. А калі ўкол атручанай мядзведжай голкай? Або мядзведжая доза радыеактыўнага палонію? А раптам “Мішка-навічок”? Хто там потым разбярэ, чаму ён нечакана страціў прытомнасць пасярод гастранома.
Многіх з прысутных у зале Зыбіцкі сустракаў у пасёлку раней. Людзі Пракуратара вылучаліся спартовымі штанамі і, хутчэй, нагадвалі гопнікаў. 3 сябраў палітбюро не прысутнічала ніводнага. Большасць таўклася тут з цікаўнасці. Аднак некалькі падазроных тыпаў Зыбіцкі ўсё ж прыкмеціў. Адзін мужык меў акладзістую рудую бараду, а на галаве мазепінку бандэраўскую кепку. У Мінску ён сышоў бы за свайго ламберсэксуала, але тут такі выгляд падаваўся злавесным.
Цяпер Зыбіцкі мусіў адшукаць саўдзельніка, які будзе дакументаваць акцыю на відэа. Таго ён знайшоў адразу ў бакалейным аддзеле. “Ідыёт, вылаяўся пра сябе Зыбіцкі, я ж прасіў апрануцца прасцей, каб не вылучацца!”
Яго хаўруснік у лагернай ватоўцы і вялікіх сонцаахоўных акулярах чымсьці нагадваў Аль Пачына, які прайшоў праз савецкія зоны. У пахмурны лістападаўскі дзень у сутонні бакалейнага аддзела яго выгляд з трыбухамі выдаваў чалавека, які задумаў нешта благое.
Абмяняўшыся з саўдзельнікам умоўным сігналам, Зыбіцкі яшчэ раз абмацаў мяшок і, працуючы локцямі, пачаў прабірацца да вітрыны. Расштурхаўшы натоўп, ён праціснуўся наперад і прыліп да акна. Сітуацыя на плошчы трохі змянілася. Да тых рабочых, што клалі плітку, дадалася яшчэ адна брыгада. Некалькі мужыкоў у аранжавых камізэльках прыняліся распакоўваць вялізную скрыню. У ёй выявіўся навюткі банкамат, які збіраліся ўмантаваць у сцяну ўніверсама. Неўзабаве да крамы пад’ехаў пад’ёмны кран і істотна перагарадзіў агляд, так што ў гастраноме пачуўся незадаволены гоман.
Зыбіцкі сагнуўся, спрабуючы паміж фермамі стралы разгледзець людзей ля хазмага. Недзе там хаваўся яго другі саўдзельнік. Трэці мусіў здымаць з-за агароджы касцёла. Зыбіцкі страхаваўся. Гэтак рызыкуючы, ён хацеў мець пэўнасць, што хоць адно відэа застанецца.
Такім чынам, дарагія тэлегледачы, выгадней уладкоўвайцеся на сваіх канапах і фатэлях-гайдалках! Для тых, хто толькі што прачнуўся, паведамляю: мы працягваем наш стрым з цэнтральнай плошчы пасёлка, дзе
сёння праходзіць мірная маніфестацыя пад лозунгам “Локіса няма!”.
Камера заторгалася ў такт крокам і наблізілася да дзвярэй з шыльдай: “Рэжым работы”.
А зараз мы ўвойдзем унутр і зірнем, што там адбываецца.
Выява зноў заскакала, з кожным крокам патанаючы ва ўсё большай і большай цемры.
Бачыце?! Бачыце?! узрадаваўся за кадрам голас Фіксевіча. Я ж казаў! Пустата нашай плошчы падманлівая. Паглядзіце, тут поўна народу! Прынамсі, чалавек сорак, а можа, і пяцьдзясят. Людзі ўсё ж прыйшлі! He трэба недаацэньваць наш народ! Давайце ўгледзімся ў твары гэтых адважных удзельнікаў акцыі і паспрабуем з імі паразмаўляць.
Камера прыйшла ў рух, зафіксаваўшы панараму амаль абсалютнай цемры. Часам з цяжкасцю можна было адрозніць прылаўкі, паміж якімі перамяшчаліся чорныя цені.
На жаль, у камеры не працуе святло. Але пачакайце, я паспрабую падсвятліць тэлефонам.
Выява ўпала набок, уторкнуўшыся ў нейкую шчотку, але праз некалькі секунд зноўку заёрзала, і святло вырвала з цемры чырвоную фізію з вялікімі вусамі і густымі здзіўлена ўзнятымі бровамі.
Малады чалавек! He маглі б вы сказаць нашым... — але фізія тут жа зноў нырнула ў цемру. Куды ж вы?
Камера нацэлілася на залу і пайшла па вузкім праходзе між прылаўкамі, застаўленымі вёдрамі, вантузамі,
мётламі ды іншым ганзейскім таварам. У паўзмроку было прыкметна, як шарахаюцца ад яе, стараючыся не трапіць у аб’ектыў, цені прысутных.
Грамадзянін, пачакайце! He маглі б вы растлумачыць... Добра. Зразумеў. Што вы тут робіце? Купляеце вёдры. А ці не хацелі б вы?.. Што ж, і на тым дзякуй!
Святло знікла зноў. Тое, што ў трумах поўна людзей, цяпер было чуваць па гуку. 3 цемры даносіўся такі скабяны грукат, быццам старая гандлёвая галёша на ўсіх парах ляцела да ганзейскага порта.
Мабыць, бессэнсоўна. Самі разумееце, партызаны! Дарэчы, а вось чалавек, які, напэўна, нам не адмовіць! Натан Майсеевіч, загадчык магазіна.
Зноў уключыўся тэлефонны ліхтарык, і камера вырвала з цемры азадачаны твар капітана.
Скажыце, што тут сёння адбываецца?
Ой! Я ўжо не рады, што ва ўсё гэта ўвязаўся! Гэтыя людзі ўжо гадзіну ходзяць па маёй лаўцы і нічога не купляюць! Ну хай бы яны проста хадзілі! Але яны ж усё лапаюць, круцяць у руках і разглядаюць, як быццам хочуць купіць! А потым ставяць не на сваё месца. Яны хочуць арганізаваць мне бардак! Ой, я ўжо адчуваю...
Добра, добра, перапыніў яго Фіксевіч, з гэтым зразумела. Аднак гэта ж людзі, якія сабраліся, каб прыняць удзел у маніфестацыі?
Што вы, немалады ўжо чалавек! Якая маніфестацыя?! Гэтыя людзі прыйшлі ўбачыць Локіса. Дык няхай ішлі б сабе на плошчу і глядзелі! Навошта пераварочваць увесь посуд?!
Дык вы думаеце, ён сёння прыйдзе?
Такі да! Яны ж яго чакаюць!
Прабачце! Але гэта ж глупства! Па-першае, ніякага Локіса няма! Па-другое, што яму тут, на плошчы, рабіць?
Вось менавіта! Натан нагнуўся, каб падняць перакуленае кімсьці вядро. Ён прыйдзе, каб асабіста ўсіх перапісаць! Усіх, хто выйдзе супраць яго пратэставаць! Праўда, кажуць, што спіс ужо складзены. А сёння яго дапоўняць.
Добра, але чаму яны мяркуюць, што ён ім адкрыецца?
Канешне, не! Локіс нікому не адкрыецца! Больш за тое, Натан перайшоў на шэпт, кажуць, ён ужо тут! Ведаеце, скажу вам не для камеры, голас Натана стаў яшчэ цішэйшы. Лепш бы я сёння не адчыняўся. У мяне ўжо цэлую гадзіну мурашкі па скуры... Я ўсю раніцу назіраю за гэтымі людзьмі, і мне падаецца, што ўсе яны Локісы...
Святло зноў згасла, і за кадрам пачуўся звон патрывожанага парцалянавага сервіза, прынамсі, на дванаццаць персон.
Дзякуй, Натан! Нам, канешне, гэтыя страхі смешныя. А зараз я паспрабую ўзяць яшчэ адзін каментар.
Фіксевіч замоўк, а неўзабаве яго твар зноў праступіў скрозь цемру экрана.
Ёсць, ёсць яшчэ адзін каментар! Нам пагадзіліся яго даць, але толькі з умовай, што мы не будзем запальваць святла. Скажыце, вы сапраўды прыйшлі сюды ў чаканні Локіса?
Ну да!
А вам не страшна?
Ну да!
Што ну да? Страшна?
Дык кажуць жа будуць тэракты!
Якія яшчэ тэракты? Хто кажа?
Усе кажуць! Гэтыя адмарозкі, што на плошчу выйдуць, бомбу кінуць! A то яшчэ і пуляць пачнуць.
У каго пуляць? збянтэжана перапытаў фіксевіч.
Дык ва ўсіх без разбору! Што вы, не ведаеце гэтых бэнээфаўцаў, гэтыя ж яшчэ горшыя за бандэраўцаў!
Ну, ведаеце, гэта ўжо не смешна! Божа, якое цемрашальства!
Фіксевіч павярнуўся і ў раздражненні пайшоў па праходах у пошуках разумнай асобы. Толькі цяпер да яго дайшло, што многія з прысутных у зале былі не тутэйшыя. Знаходзіліся сярод іх як людзі адкрыта дзіўныя, напрыклад, два казакі ў папахах, абвешаныя крыжамі, так і некалькі чыноўнікаў, якіх ён раней па працы сустракаў у раёне. Аднак найболып яго здзівілі чатыры бацюшкі ў расах, якія ў скабяным аддзеле з заклапочаным выглядам перабіралі ацынкаваныя шайкі для лазні. Аднаго з іх, настаяцеля раённай царквы, Фіксевіч ведаў асабіста.
Айцец Онуфрйй, а вы што тут робіце? узрадавана ўсклікнуў ён. Няўжо прыйшлі, каб ад імя праваслаўнай царквы засведчыць, што Локіса не існуе!
- Тнхо! Что ты, сын мой, горлопанншь?! І4мен не называй! Мы здесь ннкогннто. Еслн спросят, ты нас не вндел!
- Добра, вы можаце, айцец О, нам ананімна паведаміць, што вас прывяло на плошчу?
Только еслй ohohujuho й во тьме!
У цемры экрана з’явілася нейкая невыразная выява, падобная ці то на чалавечы твар, ці то на масленічны блін, аброслы валасамі. Слаба бліснуўшы вачыма, блін паважна, з літургічнай сур’ёзнасцю прамовіў:
Он суіцествует!
Хто ён? адразу не ўцяміў Фіксевіч.
Как кто? Локйс! й ймя ему Сатана! Ло-о-о-кйс, распеўна працягнуў айцец О, это-о одно-о йз во-о-плоіденнй Онтйхрйста!
А, здаецца, зразумеў! Доказ ад адваротнага! Калі ёсць Бог, то павінен быць і д’ябал. Існаванне Бога даказвае існаванне д’ябла. Гэтак жа, як і наадварот! Цяпер, калі Бог праяўляе сябе слаба і рэдка дае аб сабе знаць, асабліва ў сацыяльных сетках, вера ў яго ў многіх пахіснулася. Таму дастаткова паказаць, што д’ябал ёсць, значыць, і Бог усё-такі існуе! А д’ябал сёння з’явіцца на плошчы ўласнай персонай! Я правільна вас зразумеў?
О Господй! айцец О тройчы перахрысціўся. Что за богомерзкая хуйня! Ты немножко, сын мой, базар-то отфйльтровывай!
А што не так? пакрыўджана працягнуў фіксевіч.
A то, что блйзйтся судный день! Последнее знаменне сбылось! Оскуделй вера й любовь в людях! Озлобленне й катастрофы ежечасно постйгэют землю! Явйлось множество мерзейшйх отступнйков! А теперь вернулся Он! Прйшел Ownuxpucm!
Валасаты блін шматзначна замоўк, яшчэ раз цьмяна зыркнуўшы бялкамі.
Антыхрыст?! Пачакайце, але чаму ў нас!? усклікнуў Фіксевіч. Ён што, не мог з’явіцца дзе-небудзь у сталіцы? У Мінску, напрыклад, а яшчэ лепш у Бруселі ці ў Вашынгтоне!
Ннчего чудного, отрок, что Он явнлся здесь, на окрамне. Мбо конец света начнется не в стольном граде, а на окранне мнра. І4бо здесь находнтся его мерзопакостная берлога бесовской Замок. Мбо не даром, пока он по кнчам чалнлся, в нем открылн пснхушку. А теперь его хозянн откннулся н явнл мнру отвратнейшее знаменне.
А, вось яно што! Гэта вы, айцец О, на таварыша эЛ, мабыць, намякаеце!? Гэта ён гаспадар Замка?
Я, сын мой, когда в Пнтере на Крестах последнюю ходку дотягнвал, обнтал у нас в хате однн черт, так тот тоже любнл гннлые вопроснкн повопрошать. Так мы его это, всем мнром... Короче, я нн на что не намекаю н за базар отвечаю! Я сказал, Онтпйхрйст вернулся н маляву прнслал!
Галава ў цемры экрана нават праяснілася, зрабілася падобнай не да бліна, а, хутчэй, да аракула, намаляванага на сувенірнай, пад антычнасць, валасатай талерцы.
Н нмя сему откровенню ннквнзнцня дьявола! працягнуў аракул.
Ну-ка! Ну-ка, бацюшка! Падрабязней! заёрзаў Фіксевіч.
Ты же, отрок, отсюда родом. Ты же знаешь, что оборотнн тут спокон веков не нзводнлнсь. Но снрому Локнсу много лн надо? Он же просто звернное отродне, ему б человечка откушать н довольно. А этот нрод впервые
не просто сожрал, а сжег! Да как? Показательно! Чтоб другнм неповадно было. Говорят, даже педалей не осталось! Сжег где? В своей сатанннской обнтелн, в Замке! Сжег кого? He фраера! А своего жнгана! Но Онорхйста, вероотступннка! Ведь кто такой Бруевнч? Да Черт же голнмый! Недаром ему такое погоняло накннулн! Кто он? Пропаіднй человек! Мало того, что опп, так еіце н бопmucm, не пьет, не курнт. Одннм словом, Бельмондо в HaType! 14 что этот боптйст отморознл? Он проповедовал опасную для этнх мест ересь говорнл, что Локнса не суіцествует!
Зыбіцкага трэсла. 3 набліжэннем моманту X нервовасць усё нарастала. Адзінае, што супакойвала, ніхто ў краме яго пакуль не пазнаў. Заставалася пратрымацца яшчэ трохі, дачакацца, калі выйдзе Локісаў.
Тым часам на плошчы здарылася чарговае ажыўленне. Да першых дзвюх брыгад дадалася трэцяя. Пад’ехалі рабочыя ў зялёных камізэльках і ўзяліся распакоўваць скрыні з навагоднім падарункам ад Замка. Публіка ў гастраноме тут жа загаманіла.
Зыбіцкі са здзіўленнем назіраў, як са скрыняў пачалі з’яўляцца вялікіх памераў цыліндры — элементы камля, але нейкага дзіўнага, зусім не ёлачнага фасону. Калі рабацягі ўзяліся за чарговую скрыню, з таго канца плошчы ад саўдзельніка прыйшоў сігнал.
Сэрца Зыбіцкага шалёна закалацілася, аднак трэба было дачакацца пацверджання пераканацца, што фальстарту не будзе. Неўзабаве ён заўважыў, як на другім канцы з будынка пошты сапраўды выйшаў Локісаў, за ім з’явілася Надзя, і разам яны скіраваліся да помніка Леніну.
Зыбіцкі асцярожна адступіў ад вітрыны і рушыў у глыбіню залы. Яго саўдзельнік па-ранейшаму стаяў у бакалейным аддзеле. Кінуўшы Аль Пачына знак, Зыбіцкі пабег у найменш людны закуток гастранома і, пляснуўшыся проста на падлогу, пачаў сцягваць з сябе боты. Выцягнуўшы з заплечніка элегантныя чаравікі, ён абуў іх і тут жа зняў сялянскі кажух. Накінуўшы на плечы сваё хіпстарскае паліто, ён адшпурнуў беспародную шапку-аблавушку, разматаў бела-шэрую анучу, што закрывала твар, і зноў зрабіўся амаль пазнавальным Зыбіцкім, толькі без барады.
Ягоны саўдзельнік усё старанна здымаў на відэа. Скончыўшы з пераўвасабленнем, Зыбіцкі пхнуў нагой пад прылавак вясковы кажух, ухапіў у рукі пакет і рашуча выйшаў у народ.
Аднак, дарагое фэйсбучнае таварыства, бачыце, якія страсці-напасці сёння кіпяць у пасёлку! Хто чакае канца свету, хто прыходу Антыхрыста, хто парадку і сацыяльных гарантый-херантый, а мы з вамі чакаем пачатку
мірнай маніфестацыі-пратэстацыі. I, здаецца, мы набліжаемся да кульмінацыі. Паглядзіце!
Камера сфакусавалася на невялікім будынку на другім канцы плошчы, з якога выйшлі Локісаў з Надзеяй.
Што ж, панове, гэта сігнал! Цяпер усе, хто хаваецца па крамах ды завуголлях, павінны выліцца на вуліцу! Вось! Глядзіце! Я ўжо бачу, пачалося!
Фіксевіч абвёў панараму. Па перыметры плошчы сапраўды пайшло нейкае ажыўленне. 3-за платоў і з падваротняў павысоўваліся галовы. 3 цырульні, гатэля, салона “Усё па рублі” высыпала яшчэ некалькі чалавек. Частка з іх трымала ў руках відэакамеры. Аднак найбольш галоваў з’явілася з-за агароджы касцёла. Гэтыя, праўда, чамусьці мелі штампаваныя вусы і аднолькавыя чорныя шапкі-балбескі.
Бачыце! — усхвалявана крычаў Фіксевіч. Зараз пачнецца! Так заўсёды было ў Менску. Спярша з’яўляецца лідар, а потым падцягваецца і народ.
Локісаў з Надзеяй горда ў адзіноце крочылі па плошчы, пераадольваючы лабірынт з палет ды кучаў свежазнятага асфальту, але народ падцягвацца не спяшаўся.
Цярпенне, крыху цярпення, супакойваў сам сябе фіксевіч. А пакуль я апавяду, што яшчэ адбываецца на плошчы. Пакуль мы бралі інтэрв’ю ў сінагозе, тут амаль усталявалі банкамат-мат-перамат. А цяпер рабочыя ўзяліся збіраць навагоднюю ёлку-піздзёлку. Бачыце: яе распакоўваюць непадалёк ад помніка Леніну, а месца абгарадзілі невысокім плотам. Шчыра кажучы, я нават не ведаю, дзе цяпер будуць збірацца маніфестанты.
Зірніце: побач яшчэ адзін даўгі плот. Гэта пляцоўка вакол помніка, дзе плануецца коўзанка. Каля яе драўляная агароджа, дзе мантуюць банкамат. А з другога боку часовая загародка, за якой укладаюць плітку. Так што людзі могуць сабрацца толькі ў праходах паміж... А! Вось! Нарэшце! камера скочыла ў іншы бок. Што я вам казаў?! Вось яшчэ маніфестанты!
Ад невялікага будынка пад шыльдай “Помнікі” аддзяліліся дзве фігуркі і таксама скіраваліся да цэнтра плошчы.
Вось яны, смелыя людзі, якія не пабаяліся кінуць выклік тырану! трыумфаваў Фіксевіч. Ааа, цяпер бачу... крыху расчаравана дадаў ён. Гэта таварышы Шарлай і Карпуль, так бы мовіць, культур-мікстур і экалогія-наркалогія, сябры нашага палітбюро. Але пачакайце, хутка вы ўбачыце, што такое наша Плошча!
Аб’ектыў нецярпліва пераскочыў з аднаго яе боку на другі, пераехаў на трэці, але болей ніякіх новых патокаў пратэстных мас не прыкмеціў. Затое здавалася, што плошча неяк ціха сама па сабе напаўнялася людзьмі. Калі з раніцы плітку ўкладвалі з паўтузіна рабочых, то цяпер гэтым займалася чалавек сорак. Яшчэ з дзясятак корпаліся з банкаматам. Каля пятнаццаці рабацяг распакоўвалі і ўсталёўвалі елку. Яшчэ з тузін выраўноўвалі коўзанку.
Акрамя таго, на плошчы з’явіліся нейкія прарабы ў аранжавых шаломах, дырэктары РСУ ў касцюмах, інжынеры з чарцяжамі ў руках. Побач, у не захопленых агароджамі месцах, стаялі іх белыя “нівы”, шэрыя “лады”
і чорныя “джылі”. Каля “ніваў” групкамі курылі вадзілы. Тут жа круціліся дворнікі, якія чамусьці падмяталі паміж агароджамі праходы. Асобнай групай вылучаліся разявакі і журналюгі, якія проста хацелі паглядзець на Антыхрыста, а калі пашанцуе, то і ўзяць у яго інтэрв’ю.
Гул галасоў у краме імгненна заціх. Натоўп расступіўся і падаўся назад. Хтосьці з апошніх шэрагаў прашаптаў: “Локіс?!” У зале павісла кволая цішыня. Ён зрабіў яшчэ крок наперад, натоўп ізноў расступіўся. На тварах людзей ён чытаў цяпер жах, змяшаны з пачуццямі спагады і віны. Так, мабыць, глядзяць на нябожчыка, па якім ужо ўсё падзялілі, выпілі на хаўтурах і закусілі, а ён раптам падняўся з магілы. А Зыбіцкі для іх ужо менавіта нябожчыкам і быў, парадкавай літарай Зэ ў спісе пярэваратня, якая замест таго, каб ляжаць у труне, чамусьці разгульвае па гастраноме.
Зыбіцкі зрабіў яшчэ некалькі крокаў наперад і, падышоўшы да вітрыны/выглянуў на плошчу. Там ужо снавала мора народу, так што спярша ён нават разгубіўся, не разумеючы, куды ісці, але праз хвілю заўважыў, як з-за плота вынырнула галава Локісава, а яшчэ праз секунду над ім узляцеў вялікі чырвоны транспарант: “Локіса няма!”
Ён адчуў крохкую палёгку гэта яшчэ не канец, аднак ужо фінішная прамая. Астатняе было справай тэхнікі і здольнасці трымаць сябе ў руках. Поўны рашучасці
Зыбіцкі толькі сабраўся скіравацца да дзвярэй, як раптам заўважыў, што над плошчай узляцеў яшчэ адзін транспарант, змест якога нахабна супярэчыў першаму. На такім жа чырвоным кумачы, такім самым шрыфтам, той жа рукой было напісана: “Локіс ёсць!”
Зыбіцкі здрыгануўся ад нечаканасці і адчуў, як ногі зноў робяцца ватнымі. Прыгледзеўшыся, ён заўважыў пад транспарантам галовы Карпуля і Шарлай-Бахмуцкага. Яны стаялі з іншага боку плота ля помніка Леніну, відавочна ў апазіцыі да “Локіса няма!”.
Ну, што тут сказаць?! Я думаю, вы самі ўсё разумееце! Да болю знаёмая ўсім карціна. Локіс ёсць! Локіса няма! Локіс ёсць! Локіса няма! Ебанько! Сам ебанько! Так, бяда! Бяда нашай апазіцыі! I нічога ж не зробіш. Так, так, так. Ну, можа, усё-ткі... He... Думаю, не. А нядаўна яшчэ здавалася... Энікі-бэнікі елі варэнікі! Энікі-бэнікі бум! Кхе... кхе... Ну а для соваў і іншых людзей, якія толькі што прачнуліся, паведамляю: мы вядзём наш рэпартаж з цэнтральнай плошчы. I вось толькі што мы зрабіліся сведкамі сенсацыйнай падзеі. Грамадскі рух “Локіс-ofr проста ў нас на вачах разваліўся надвое. Ад яго адкалолася фракцыя, якую назавем пакуль “Локіс-оп”.
Камера сфакусавалася на першай, затым на другой групе і на імгненне замерла на дзіўным пухнатым фаласе камлі будучай навагодняй елкі.
Ну што ж, прыкметна пабляклым голасам працягваў Фіксевіч, такі лёс тутэйшай апазіцыі: дзяліцца, дзяліцца і дзяліцца. 3 адной карлікавай партыі зробім дзве суперкарлікавыя! А яшчэ лепш: адзін чалавек адна партыя! Партыя-хуяртыя! Анцы-цванцы, трынцы-ярынцы, пятым-латым, піуктым-буктым, дэвір-дэкс!
Толькі Фіксевіч замоўк, не знаходзячы, што яшчэ з прыкрасцю дадаць, як па плошчы пракацілася хваля ажыўлення. Рабочыя, якія ўсталёўвалі навагоднюю елку, распакавалі чарговую скрыню і выцягнулі з яе даўгое і зусім не хваёвае ярка-зялёнае галлё. Толькі галлё прымацавалі да касматага камля, як усе тут жа зразумелі:
Дык гэта ж какос нуцыфера, цьху ты, яйкі Люцыфера! усклікнуў Фіксевіч. Таварышы, спадары і мядзведзі-суседзі! працягваў ён істэрычным голасам. Вы паглядзіце! Кажучы па-простаму, гэта пальма!
Аб’ектыў буйным планам узяў прыцэл на какос нуцыфера, на які па лесвіцах ужо караскаліся рабацягі з вялікімі зялёнымі яйкамі ў руках. Унізе пад пальмай адна супраць другой стаялі дзве непрымірымыя палітычныя сілы. Вакол іх транспарантаў “Локіс ёсць Локіса няма!” хвалявалася людское мора: рабацягі, прарабы, інжынеры, вадзілы, дворнікі ў аранжавых камізэльках, асобы без пэўных заняткаў, асобы зразумелых заняткаў, бацюшкі ў расах, мужчыны і жанчыны, каты і сабакі. Мабыць, недзе тут хадзілі таемныя пераапранутыя ў людзей локісы, пярэваратні ў пагонах і без, з вусамі і без вусоў, з бародамі натуральнымі і накладнымі, у цывільным і ў спартовым.
Разявакі, якія туліліся па перыметры, раптам асмялелі і таксама пачалі падцягвацца “паглазець на пальму”. У гэты час на плошчу выехала вялікая пажарная машына, з якой выскачыла яшчэ адна брыгада масоўкі ў касках і пачала жвава заліваць коўзанку.
Пад шум брандспойтаў дынамікі, якія віселі на слупах, раптам захрыпелі, плюнулі, пёрнулі, адкашляліся, і з іх паляцела: “Малгнаўкг заслыша галасок, прыпсшню я забытыя свідання..." На слове “свгдання” пачуўся агідны рып, голка падскочыла, і з дынамікаў пачулася: “...г каллушкг у берага качалі, г пела нам малінаўка тагда...”
Пад “Малінаўку” народ канчаткова расслабіўся і павесялеў напружанне спала, пачуўся смех. Здавалася, сапраўды з’явіся зараз на плошчы Люцыфер, ніхто не звярнуў бы на яго ніякай увагі. Для поўнага адчування свята бракавала толькі выязнога гандлю латкоў з чабурэкамі, беляшамі, смажнямі і разліўным півам. фіксевіч усё болып змрачнеў, не разумеючы, што тут можна яшчэ дадаць. Усе яго рыфмы цяпер зводзіліся толькі да аднаго, але вельмі непрыстойнага слова.
Я нават не пытаюся, у колькі абышлася гэтая навагодняя нуцыфера! разгублена хрыпеў ён. Але вы толькі зірніце! Гэтыя яйкі! Вялікія калматыя яйкі-хуяйкі! Ведаеце, таварышы, раней на елку вешалі чырвоныя зоркі-хуёркі. А цяпер вось гэтыя валасатыя какосы зялёныя хуясосы! А гэта яшчэ што? Эні-бэні, тры канторы, сахер, махер, памідоры.
Камера затрэслася і пачала прабірацца праз натоўп да зялёнага фургона, на бартах якога красаваўся вялікі
фігурны надпіс: “Цукровы Локіс”. Каля яго ўжо сабралася ладная купка людзей, якія з цікавасцю разглядалі раскладзеную на перасоўным прылаўку прадукцыю. Тут жа таўкліся раённыя бацюшкі на чале з айцом Онуфрйем. У выйме задніх дзвярэй, чамусьці ў бесказырцы “Крэйсер Фюрст Бісмарк” сядзеў Пётр Кузьміч Аніська і на ўсе лады расхвальваў свой тавар.
На прылаўку ляжалі ледзянцы двух гатункаў: чырвоныя Локісы і зялёныя Леніны. Першыя былі трох разнавіднасцяў: мядзведжыя галовы на зубачыстках ды вялікія і малыя мядзведжыя лапы. Ленінскія вылучаліся болыпай разнастайнасцю: барэльеф правадыра на палачцы ў профіль, Ленін у поўны рост з выцягнутай да камунізму вялікай дуляй, класічны бюст без рук на зубачыстцы, маленькі цукровы Валодзя Ульянаў у акцябрацкім пяціканцовым перніку і галоўная смаката торт: Ленін у шакаладным гарнітуры і сувенірнай чырвонай кардонцы ў вафельным маўзалеі.
Дзейнічаць трэба было імгненна на ўсё пра ўсё мелася хвілін пятнаццаць. Зыбіцкі не разумеў, як ён мог не заўважыць гэтага раней: вакол яго адны жывёліны. Ад ліхаманкі яго зрок быццам бы праясніўся. Так, так і так! Усе яны былі пярэваратні: ваўкі, казлы, свінні, сабакі і зайцы. Ён кінуўся да выхаду і, сутыкнуўшыся ў дзвярах з чырванарылым баранам, куляй выскачыў з крамы.
Плошча кішэла звяр’ём. Аслы ў шапках-аблавушках, свінні ў паліто і казулі ў манто шпацыравалі ў праходах паміж платамі. Сумчатыя кенгуру, што ўкладвалі плітку, выцягнуўшы ссабойкі, жэрлі на задніх лапах. Ваўчыныя зграі прарабаў каля сваіх “джылі’-бочачак наразалі кілбаскі ды абскубвалі курыныя ляжкі. Ласі-інжынеры з вушастымі чарцяжамі пад пахай цягнуліся да бара.
Некалькі зайцоў караскаліся па драбінах на пальму. Аднак гэта была не пальма. Зыбіцкі выразна бачыў у ёй блудніцу. А тое, што зайцы чаплялі ёй пад раскошную зялёную шавялюру, не какосы, а грудзі, з паўтузіна вялікіх калматых цыцак.
Пад блудніцай, учапіўшыся ў дрэўка транспаранта, хісталіся дзве самотныя каалы. 3 іншага боку плота пад лозунгам “Локіса няма!” стаялі ліса Надзея і ён прычына ўсіх яго ліхтугаў. Унутранае вока раптам давала тут збой. Ён быў адной цьмянай плямай, за якой ні звярынага, ні чалавечага не праступала. Аднак і выбару ўжо не было.
He звяртаючы ўвагі на воклічы за спінай, ён падскочыў да Локісава з Надзеяй і, павітаўшыся хутка, холадна і фармальна, заняў зручную пазіцыю пад транспарантам. За ім ужо бегла целагрэйка “Аль Пачына” і ўсё дакументавала. Два іншыя супольнікі таксама падышлі бліжэй, але здымалі агульныя планы.
Пакуль усё ішло па задуме. Заставалася нанесці апошні ўдар.
Зыбіцкі палез у заплечнік і вынуў з яго чорны металічны цыліндр з кранштэйнам. Затым дастаў з кішэні
смартфон і пачаў мацаваць. Рукі дрыжалі, таму прыйшлося пакорпацца.
Скончыўшы з гэтым, Зыбіцкі выцягнуў цыліндр у даўгую палку.
Ён пасунуўся да Локісава бліжэй і націснуў на кнопку.
Кароткая пстрычка, успышка, але...
Здымак атрымаўся няўдалы перакос у кампазіцыі, а галоўнае у кадр не трапіў лозунг. Пашукаўшы ракурс, Зыбіцкі яшчэ раз націснуў. Аднак зноў не надта. Транспарант выглядаў някепска, але цяпер не было відаць маніфестантаў. Такі кадр дакладна нікому не прад’явіш.
Зыбіцкі моўчкі схапіў за руку Надзею, пасунуўшы яе бліжэй, пашукаў кампазіцыю, стаў побач са старшынём іх партыі, выцягнуў кій і пстрыкнуў. Цяпер на фатаграфіі прысутнічала ўсё: і маніфестанты, і лозунг, і плошча, і людское мора. Аднак, угледзеўшыся, ён ледзь не выбухнуў мацюкамі.
Здымак атрымаўся выдатны: трое пратэстоўцаў з панурымі рэвалюцыйнымі тварамі стаялі пад транспарантам. Аднак на заднім плане нахабна вытыркаўся недарэчны і безумоўны кампрамат цыцкастая какосавая пальма. Гэта быў адназначны пракол, што пагражаў правалам усёй аперацыі, якую Зыбіцкі некалькі дзён рыхтаваў, з таго самага моманту, як толькі даведаўся, што ён у чарзе наступны.
Дазнаўшыся, што Локіс будзе жэрці ўсіх па алфавіце, ён хацеў адразу ж ляцець на трасу, але хутка сцяміў, што гэта небяспечна. Знікнуць трэба было акуратна.
Экстранная нарада клану пастанавіла: як толькі сцямнее, таемна вывезці вальнадумца ў сталіцу.
Аднак да Зыбіцкага раптам дайшло: што, уласна, гэта мяняе? Пярэварацень дастане яго і ў Мінску. Да таго ж ён уявіў усю перспектыву жыцця ў пастаянным страху, бясконцым тулянні па новых кватэрах, рэгулярнай змене пароляў, іміджаў, явак, сяброў, нумароў тэлефонаў.
Адзіны спосаб пазбавіцца ад гэтага уцячы на другі край зямлі. Тым болып, Зыбіцкі даўно марыў аб гэтым, выношваў, думаў. А тут зручны момант сам падвярнуўся. Аднак каму ён патрэбны на тым свеце без грошай, сваякоў і сувязяў. Нават калі ён і пратрымаецца там некалькі месяцаў, то скончыцца шэнгенская лапа і ён зноў жа трапіць у разрад нелегалаў.
Рэальнасць ставіла яго перад непазбежнасцю пайсці на радыкальнае рашэнне. Зыбіцкі нават баяўся пра гэта і думаць, але ён мусіў узяць удзел у Майдане. Гэта ў корані ўсё мяняла. Тады ён бег на зямлю запаветную не як поц перакаці-поле, а як паліцічаскі і ахвяра рэжыму. Трэба было рызыкнуць, выйсці на плошчу хаця б ненадоўга, але галоўнае зрабіць правільную дакументацыю.
Аднак цяпер пальма адназначна выдавала пастановачны кадр. Хто на “святой зямлі” паверыць, што гэты здымак зроблены ў эпіцэнтры барацьбы за дэмакратыю, а не недзе на беразе Чырвонага мора. Раптам трапіцца які-небудзь уедлівы і скрупулёзны бюракрат, які дазнаецца ў гугла, што ў нашых рэвалюцыйных шыротах не растуць какосы? Тады давядзецца апраўдвацца, казаць:
“Бачыце, гэты абарыген на пальме зусім-зусім белы, на ім зялёная камізэлька, чырвоныя валёнкі ды шапкааблавушка, а побач на пастаменце Ленін”.
Зыбіцкі выцягнуў кій, шукаючы іншы ракурс. Аднак, як ён ні круціў тэлефон, цыцкастая блудніца, гэтая кучаравая бляндына ўпарта ўлазіла ў кадр. Там жа, дзе яна заставалася па-за ім, не чытаўся і лозунг. Заставалася толькі група пабітых жыццём людзей, якія чамусьці сабраліся ўтраіх і зрабілі сэлфі.
Моўчкі выдзершы з зямлі дрэўка, Зыбіцкі развярнуў транспарант на прамы вугал і зноў праверыў кампазіцыю. Цяпер усё сыходзілася, заставалася толькі расставіць масоўку. He кажучы ні слова, ён пасунуў Локісава з Надзеяй бліжэй да цэнтра і пстрыкнуў. Націснуў яшчэ раз. Зірнуў, што атрымалася. Усё выйшла выдатна, але цяпер у кадр улез нейкі ідыёцкі кагал мужыкоў у камуфляжах з казлінымі бародамі. Можна было б іх пакінуць для масоўкі, але ж занадта двухсэнсоўна і падазрона зіркалі яны на Локісава.
Зыбіцкі падбег да “барадатага Талібану” і, не надта цырымонячыся, выштурхаў іх з кадра. Потым спешна вярнуўся, стаў паміж Локісавым і Надзяй і яшчэ раз пстрыкнуў. Націснуў зноў. Затым зрабіў сем дубляў з розным выразам твару ад сур’ёзнага і гнеўнага, з нянавісцю да кіроўнага рэжыму, да шырокай галівудскай усмешкі рэвалюцыйнай прадвесніцы хуткага канца тыраніі. Усё выглядала цудоўна. Цяпер можна было праз Варшаву і Прагу адчальваць у доўгую праведную эміграцыю ў Берлін і Жэневу.
A P T У P K Л [ H A Ў
He развітваючыся, не кажучы ні слова, Зыбіцкі падхапіў торбу і хуткім крокам накіраваўся да вуліцы, дзе яго ўжо чакала машына. Жвава дайшоўшы да канца плошчы, ён кінуў развітальны позірк на Майдан і павярнуў за рог. Тут было ціха і абсалютна пуста. Толькі з-за спіны даносіліся гукі чарговай песні: “Завіруха мяце, завіруха, ты куды мяне клічаш, паслухай, на дварэ ні машын, ні людзей... ні машын, ні людзей”.
Да ўмоўленага месца заставалася яшчэ метраў дзвесце, а там Новы свят і свабода. Зыбіцкі ўжо ўзлятаў паціху і з вышыні палёту пасмейваўся са звяр’я, пакінутага за плячыма, як раптам ізноў убачыў наперадзе тую машыну. Тая яна была ці іншая, ніяк не змяняла сутнасці: зацемненыя шыбы, і нехта ўнутры. Зыбіцкі спыніўся. Яшчэ можна было вярнуцца. Або працягваць шлях, быццам ён выпадковы мінак. Але цяпер ён быў без грыму.
Павагаўшыся з секунду, Зыбіцкі мацней сціснуў у руках торбу і рэзка кінуўся ўбок. Імгненна перакуліўшыся праз агароджу, ён пабег па незнаёмым пустым садзе. За спінай адразу заляпалі дзверцы, і ён пачуў, як некалькі пар ног бягуць наўздагон. Ад прыступу жывёльнага страху цела зрабілася ватным, але інстынкт самазахавання прымушаў несціся наперад. Зыбіцкі пераскочыў праз яшчэ адзін плот, пабег па нейкім гародзе, пераляцеў праз ручай і раптам захрас у зарасніках дзікіх малінаў.
Кусты, што зрасліся ў суцэльны каўтун, учапіліся і не давалі рушыць далей. Зыбіцкі з жахам пачуў, як тупат ног за спінай робіцца ўсё гучнейшым і гучнейіпым. У паніцы
ён павярнуўся, каб зразумець, хто за ім гоніцца звяр’ё або людзі, але на галовах невядомых убачыў толькі чорныя маскі. Зыбіцкі штомоцы рвануўся наперад, ламаючы кусты і раздзіраючы адзежу, як раптам моцны ўдар ззаду зрынуў яго ў бездань.
Піць, піць, страшна хочацца піць... Вакол столькі вады, але ўся марская... Калі б рассекчы гэты какос, але ў каюце ніводнага вострага прадмета... Какос, велізарны спелы какос... Малако, салодкае, смачнае малако... Нясцерпна хочацца піць... Нож, даўгі ратавальны нож... Можа, нож знойдзецца ў кілбасным аддзеле... Вунь ён праплывае на той венецыянскай галеры... А можа, там ёсць і Каньяк... Празрысты, смачны Каньяк... Божа, як хочацца піць... I макарона... I хлеб... I ліверкі палка... I баба з начосам, якая ўсё крычыць ды крычыць... 3 рэчамі на выхад...
Локісаў! He чуеш, ці што? 3 рэчамі на выхад!
Ён прыўзняў галаву.
— А што гэта ў вас, барын, глаз апух? — задаволена ўхмыльнуўся Міхалыч. Ідзіце, там вас доктар чакае.
Локісаў прысеў на краі шконкі, памацаў пальцамі прыпухлае вока. Балелі рэбры, ды крыху паднывала правая нырка.
Доктара ў кабінеце не было. Затое ўсе іншыя рэчы займалі тыя ж самыя месцы адпаведна інвентарнаму спісу, як і пры першай сустрэчы. На пустым казённым
стале стаяла дапатопная Ка, у куце Шэ, на сцяне партрэт Пэ, на вокнах белыя фіранкі, на шкляным падносе старарэжымны сталінскі Гэ і дагары дном дзве гранёныя шклянкі. Локісаў тут жа адну схапіў, наліў з графіна вады і прагна выпіў.
Пі, таварыш!
Ён здрыгануўся ці то ад нечаканасці, ці то ад нязвыклага звароту. Голас відавочна належаў Лапіцкаму, аднак звяртаўся той чамусьці на “ты”, ды яшчэ гэты дзіўны “таварыш”.
Ды ты пі, пі, не саромейся! Прапанаваў бы чаго мацнейшага, але не магу служба.
Следчы прайшоў да стала і прысеў.
Локісаў прыладзіўся на крэсле насупраць. Цяпер ён заўважыў штосьці дзіўнае не толькі ў мове, але і ў выглядзе Лапіцкага. Нешта змянілася, аднак што менавіта, спрасонку пакуль зразумець ён не мог. Локісаў нават інстынктыўна пашукаў вачыма ў кабінеце партрэт Дзяржынскага, каб параўнаць, як да яго раптам дайшло. Ну, вядома ж! Бародка! Вострая дабралюбаўская бародка знікла, засталіся толькі вусы. Прытым былі яны HeftKara дзіўнага, вельмі падазронага фасону. Больш за тое, замест звычайнага казённага пінжака на следчым красаваўся фрэнч, але не балотна-зялёны, як у Сталіна, а блякла-блакітны, як у позняга Мао.
Так-так! А што ты здзіўляешся? Казліным бародам не месца ў нашым грамадстве, непрыемная здольнасць бачыць думкі, мабыць, усё ж засталася ад ранейшага Лапіцкага. Ды і непрактычна пры рабоце з кантынгентам!
Пятроўская ўчора пры затрыманні ўчапілася! Падла. Насілу руку ададралі! Добра, што не з мясам. Аднак, бачу, і табе дасталася...
He зразумеў, а мы што, ужо з вамі на “ты”? раздражнёна перапыніў яго Локісаў. Дарэчы, хачу напісаць заяву з нагоды майго незаконнага затрымання!
Незаконнага? Ээ... таварыш. А хто ўчора лядовае пабоішча на плошчы ўчыніў? Так бы мовіць, масавыя беспарадкі. Ці зноў скажаш, лясная грамадскасць паклёп на цябе ўзвяла?
Козелы на мяне першыя наляцелі! Ды яшчэ сямёра на аднаго.
Правільна! А навошта твая служыцельніца Надзея Пятроўская грамадзянцы Паліне Козел, вядомай у вузкіх колах па мянушцы Маліна, у грыву ўчапілася? Гэта ж якая дзікасць: у святым месцы, насупраць помніка Леніну мафіёзныя разборкі распачаць!
Дык Паліна-Маліна сама ўсё справакавала! Навошта было паважанага дарослага чалавека ў твар тупарылай бляндзінай называць?
А навошта было казённыя агароджы ламаць? Плітку патаўклі, вітрыну ў цэнтральным гастраноме разбілі!
А навошта было людзей туды заганяць?!
Ніхто іх туды не заганяў! Як хапун пачаўся, яны самі пабеглі. Але пры чым тут банкамат? Дыверсанты! Ворагі нашага працоўнага народу. Навюткі банкамат! Толькі ўсталявалі! I паўгадзіны не правісеў, зноў нейкі сацыяльна чужы элемент пад шумок з коранем выдраў!
Дык заробкі затрымліваюць!
Заробкі затрымліваюць? А пальма што?! Яна ў чым вінаватая? Ледзь не перакулілі! Рабацягі з яе, як памідоры, пасыпаліся. Добра, што какосаў толькі дзве штукі разбіліся! А ты ведаеш, што гэта за какос?! Колькі ён адзін каштуе?!
Лапіцкі ўстаў, заклаўшы рукі за спіну, нервова прайшоўся па кабінеце і працягнуў:
Ну ды ладна, усе відэазапісы прагледзім, кожнага, хто ў беспарадках удзел прымаў, знойдзем і пакараем! Але гэта ўжо не твая справа. Прызнаюся, таварыш Локісаў, мне гэтая банда шэра-бура-малінавых Козелаў таксама не падабалася. Дастаткова на іх лычы паглядзець. А за банкамат не хвалюйся, абавязкова знойдзем і на месца павесім! I какосы адрамантуем. А зараз...
Падышоўшы бліжэй, Лапіцкі на секунду шматзначна замоўк.
Ад імя мясцовых органаў улады хачу выказаць табе, таварыш Локісаў, падзяку за паспяховае завяршэнне аперацыі! Дзякуючы табе, атрымалася раскрыць і абясшкодзіць цэлую сетку глыбока заканспіраваных Локісаў. Цяпер з гэтай бандай пярэваратняў будзе разбірацца следства. Усё! Аперацыя скончана, ты, таварыш, свабодны!
Локісаў прамаўчаў, разумеючы, што гэта ідыёцкі розыгрыш.
Вось, вяртаю правы, быццам пачуўшы яго сумневы, і ў пацверджанне сваіх слоў працягнуў пасведчанне кіроўцы Лапіцкі. Вось пратакол, вось лаянка ў грамадскім месцы, вось супраціў міліцыі. А гэта язда ў нецвярозым стане. Усё гэта можаш забраць на памяць.
А хочаш, я іх знішчу? Так, знішчу! Правільна, так будзе лепш!
Лапіцкі паднёс пратаколы да твару і раптам дэманстратыўна разарваў іх на дзве часткі, потым на чатыры, затым скамячыў і, з выклікам паглядзеўшы ў вочы Локісаву, прамовіў:
Патрэбны яшчэ доказы? Ах, так! Паперкі можна склеіць! Дык мы іх спалім! ён кінуў камяк у попельніцу і пстрыкнуў запальнічкай. Ой! Ой, якое відовішча! У канцы фільма абавязкова павінен здарыцца пажар, які спіша ўсе нядоімкі, растраты і адкаты. Што ж, а зараз свабода!
Спаленне пратаколаў выглядала вельмі рэалістычна. Локісаў нават краем вока зірнуў, ці гэта не бутафорыя, памножаная на ксераксе, але, як ні дзіўна, усё былі спрэс арыгіналы з сапраўднымі аўтографамі. Ён зразумеў, што гэта нейкі чарговы ідыёцкі фарс з майстрам пераўвасабленняў Лапіцкім у галоўнай ролі. Нездарма ён змяніў знешнасць, мабыць, пачынаецца новы акт.
Тое, што вяртаеце мне чалавечыя правы, за гэта дзякуй! прамовіў нарэшце Локісаў. Але дазвольце ўсё ж пацікавіцца, што вы маеце на ўвазе пад словамі: банда глыбока заканспіраваных Локісаў?
Гэта, таварыш, ужо не павінна цябе хваляваць! Далей разбяруцца органы правапарадку. Дзякуем за дапамогу. Едзь і ні пра што не турбуйся. Між іншым, ёсць яшчэ адна добрая навіна! Вельмі рэдкі выпадак я flyMay будзе вісяк, але знайшліся твае колы. Хтосьці падкінуў да гастранома. Міхалыч з Сямёнам ужо аднеслі
ix y машыну. Так што прыкручвай, дарагі сябар, і ляці! Добрай дарогі! He забывай! Пішы! I мы таксама будзем сумаваць.
Так, стоп! Яшчэ раз спачатку. Вы сцвярджаеце, Локісаў усё ніяк не мог пераадолець сябе і перайсці з Лапіцкім на “ты”, што грамадзянка Пятроўская Надзея, а таксама Фіксевіч, Зыбіцкі, Шарлай-Бахмуцкі, Карпуль і Бруевіч па папярэдняй змове з’елі касірку цэнтральнага ўніверсама грамадзянку Зінаіду Турміловіч? А апроч таго паштальёнку бабу Броню, брыгадзіра ЖЭСа і ўсіх, усіх іншых? Можа, вы ўсё ж зоймецеся сапраўднай справай і для пачатку запытаеце ў Замка матэрыялы камер назірання, каб высветліць, што здарылася з Бруевічам. Або яго таксама з’ела Пятроўская?!
- Навошта нам камеры назірання Замка? Мы і так ведаем, што здарылася з Бруевічам.
- 1 што ж?
- Нічога!
- 1 дзе ён?
- Тут. Арыштаваны на пятнаццаць сутак.
За што?!
- Лаяўся матам у грамадскім месцы.
Фуу!!! Дзякуй Богу! Як хораша! Гэта значыць, у кацельнай?
На тэрыторыі палаца-паркавага комплексу!
He, ну як жа цудоўна! А хто згарэў у топцы разам з валёнкамі?
А хто гэта бачыў? Шарлай-Бахмуцкі? Дык ён з перапуду ўсё што заўгодна мог ляпнуць!
Локісаў замоўк. Тое, што Бруевіч нечакана з топкі ўваскрэс, сапраўды было фантастычнай навіною. He проста камень, а гіганцкі валун нібы рухнуў з душы. Усе гэтыя дні ён кроватачыў думкамі, адчуваў сваю віну і адказнасць. Бо гэта ж ён уцягнуў Бруевіча ў гэтую гісторыю. I, хто б ні засунуў таго ў топку, гэта ён, Локісаў, уласнаручна ўсё справакаваў.
Паліць вельмі хочацца! ён пацягнуўся па цыгарэту. Можна?
Ды ты што, таварыш! He бачыш, шыльда на сцяне? Паліць катэгарычна забаронена! Аднак ты чалавек свабодны, ідзі на вуліцу і палі, колькі хочаш.
Локісаў адчуў: калі ён зараз выйдзе, то назад яго ўжо не ўпусцяць. А калі ўпусцяць, то следчага ўжо тут не будзе.
Ну, што ты, таварыш, сядзіш? Ідзі палі! падбухторваў яго Лапіцкі. Ды і мне пара! Трэба з бандай разбірацца.
He! Паліць мы не будзем! Добра, давайце разбірацца з бандай! Такім чынам, на якой падставе яны затрыманыя?
Удзел у несанкцыянаванай акцыі, лаянка ў публічным месцы, бойка з мацюкамі ля помніка высокай культуры і быту, псаванне казённай маёмасці, біццё вітрын у арганізацыях гандлю, супраціў супрацоўнікам міліцыі, паленне на грамадскім прыпынку, распальванне міжвідавой варожасці, абраза пачуццяў вернікаў, знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў публічным месцы, здзек з жывёлаў і экзатычных раслінаў, арганізацыя
масавых беспарадкаў, дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Дастаткова? Магчыма, ім будуць высунутыя і іншыя, болып сур’ёзныя абвінавачанні, па меры вывучэння ролі кожнага ў бандзе.
Я думаю, вы разумееце, што абвінавачанне ў людажэрстве гэта сур’ёзна! Для гэтага трэба мець вельмі, вельмі важкія падставы. А людажэрства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове, і ўвогуле на “вышку” можа пацягнуць.
He хвалюйся, таварыш, я даўно за імі назіраю. Падставы ёсць. Узяць хаця б Бруевіча. Ён жа член партыі БээНэФ аж з 1989 года! Пра што тут можна наогул гаварыць? А гэтая твая Пятроўская. Мужа выгнала, а сама за правы жанчын змагаецца! А фільмы Шарлая-Бахмуцкага ты бачыў? Ды гэта ж чарнуха, жах! Такое толькі сапраўдны пярэварацень зняць можа. А Карпуль дык і ўвогуле не хавае, што ён адвакат Локіса, ягоныя інтарэсы прадстаўляе. Маўляў, дзікая прырода трэба берагчы. Студэнт гэты ваш, недавук Зыбіцкі, усё кніжкі чытае, а што ў яго там у галаве адзін чорт ведае. Але па тым, якія ён носіць капелюшы, дакладна можна сказаць: у галаве ў яго не добранадзейна. А бараду адпусціў, як у Энгельса. Такі зжарэ вокам не міргне. A то і яшчэ горш ён жа ламберсэксуал! Схопіць сякеру і не толькі старую кладаўшчыцу, а і палову свінафермы калгаснай пакладзе! Ну, пра Фіксевіча я наогул маўчу. Ты яго газету чытаў? Ён жа ўладу ненавідзіць! Прытым не толькі нашу, а ў прынцыпе любую!
Так, сапраўды. Усе, як адзін, вурдалакі! Дарэчы, а за што вашы дзяржыморд ы Фіксевічу абедзве сківіцы выбілі?
Добра, хаця б адну, ды выпадкова. Дык не ж, убачылі, як яна на асфальт паляцела, дык дагналі і яшчэ раз урэзалі! Гэта што, незадаволеныя чытачы?!
Дык і праваахоўнікам дасталося. У траўмапункт з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці ўчора звярнуліся аж дваццаць шэсць чалавек! Сёння Сямён бальнічны папрасіў. Кажа, рыла так заплыло, што і рот разявіць не можа. Міхалычу ўвогуле банкамат на лапу скінулі, калі ён кінуўся зладзеяў затрымліваць. Але згодны, рукапрыкладства непрымальнае! He хвалюйцеся. Разбяромся і пакараем! Можа, нават кагосьці прэміі за ўчарашнюю звышурочную працу пазбавім.
Добра, удзел у несанкцыянаванай акцыі зразумела. Але ж не збіраецеся вы, грамадзянін Лапіцкі, на поўным сур’ёзе выставіць ім абвінавачанне па ўсіх эпізодах нападу пярэваратня на людзей?
Будзем разбірацца па кожным канкрэтным выпадку. Дзе знаходзіўся ў той час, ці мае алібі. Калі яны яшчэ проста скрытыя патэнцыйныя Локісы, так бы мовіць, незаплямленыя, якія пакуль нікога не з’елі, адседзяць свае суткі за хуліганства і адпусцім. Я, можа, і зараз бы каго-небудзь пад падпіску аб нявыездзе адпусціў, але яны ўсе, як адзін, сябры палітбюро арганізацыі, якая гэтыя масавыя беспарадкі і зладзіла! Ды што беспарадкі! Арганізацыі, якая замахнулася на святое! Нехта спотайку Уладзіміру Ілычу так каменем у левае вока засадзіў, што з таго аж іскры пасыпаліся. Прытым не рэвалюцыйныя. А самыя сапраўдныя! 3 вобласці ўжо званілі. Цікавіліся. Ці не стаіць за гэтым украінскі сіндром? Ці не ёсць гэта
пачаткам сам ведаеш чаго? Так што адпусціць ніяк не магу. Цяпер гэта справа на высокім кантролі.
“Якая ты ўсё ж такі гніда! Локісаў з агідай адвярнуўся да акна. Вось жа хто сапраўдны пярэварацень! Неўрастэнік-тэатрал-эзатэрык. Майстар пераўвасабленняў”.
3 аднаго боку, здавалася, трэба было б радавацца. Ён свайго дамогся. Лапіцкі яго не проста адпускаў, а сілай выпіхваў, выправаджваў, абы ён зваліў куды падалей і больш тут не баламуціў народ. 3 іншага боку, і саступіць проста так ён не можа. Як жа прызнаць свой пройгрыш?! He! Таму і бярэ ён закладнікаў. Каб Локісаў з’ехаў не лёгка, з перамогай, а як правакатар і здраднік, з пачуццём поўнай паразы.
Ну што, таварыш Локісаў, не вытрымаў доўгага маўчання Лапіцкі. Едзь з лёгкім сэрцам і ні пра што не думай! Яшчэ раз выказваю падзяку! Моцна дапамог ты нам у аператыўнай працы. Эх, абняў бы цябе, ды часу няма! Працаваць трэба.
Лапіцкі ўстаў, паказваючы, што аўдыенцыя скончана.
Пачакайце! Рана развітвацца. Я хачу зрабіць заяву.
Што яшчэ? спытаў Лапіцкі, не хаваючы раздражнення.
Я Локіс!
Я ведаю, што ты Локісаў.
He! Я Локіс самы настаяшчы. Тайны пярэварацень. Мядзведзь у чалавечай скуры. Нашчадак графаў Шэметаў. Кіраўнік кагала людажэраў! Арганізатар і натхняльнік масавых беспарадкаў!
Што, і Турміловіч ты з’еў?
He, Турміловіч я не еў.
Ну, вось бачыш, пра што тады размаўляць? Калі Турміловіч ты не еў, то іншых і пагатоў. Так што ідзі, таварыш, ты нам нецікавы! Вось калі каго-небудзь з’ясі, тады і прыходзь, тады і пагаворым!
He, вы не разумееце ўсёй сур’ёзнасці маіх слоў! Вы ўжо шмат гадоў шукаеце пярэваратня. А я з усёй адказнасцю заяўляю: гэта я Локіс! Таму адпусціце людзей, яны тут ні пры чым. I папрашу занесці гэта ў пратакол!
Таварыш, ну-тка, дыхніце! Лапіцкі дэманстратыўна пасунуўся бліжэй. Здаецца, не! Можа, абкурыўся? А! Зразумеў! Таварыш, ты не па адрасе звярнуўся! Псіхушка ў нас у Замку месцілася! Звычайна Локісы туды звярталіся. Ну дык яна ўжо шмат гадоў як зачынена!
Хопіць крыўляцца, спадар Лапіцкі!
Хопіць юродстваваць, таварыш Локісаў! Ніякі ты не Локіс і да нашых Шэметаў не маеш ніякага дачынення! Я адмыслова матэрыялы падняў. У дзень забойства Турміловіч ты п’яны спаў у нумары. Гэта пацвердзіла не толькі дзяжурная, але і яшчэ два сведкі.
А што, калі я перарадзіўся?! Да таго, як сюды трапіў, я нічога пра сябе не ведаў! А цяпер дайшло: я лікантроп! Я адчуваю сябе бурым мядзведзем. Ува мне Локіс сядзіць!
Вось гэта дакладна заўважана! Перарадзіўся! Сабраў вакол сябе опаў і давай у пасёлку сацыяльную стабільнасць расхістваць! Дык мала таго з нашымі ворагамі адтуль у сувязь уступіў! Думаеш, я не ведаю, што
ты ў Замку быў?! Лапіцкі выхапіў з тэчкі і шпурнуў на стол некалькі фотаздымкаў. Хто гэта тут на фота? Хто гэта ў казіно зайшоў? Што яны табе прапаноўвалі? Бабкі? Уладу? Кампрамат на мяне? Зрабіць старшынёй пассавета? А можа, калгаса? А ты ведаеш, што гэта за Замак? He гэтае старое карыта на возеры, а сапраўдны крэйсер? Думаю, ведаеш! He раз бачыў, а можа, і блізка падыходзіў. Вежы ў яго высокія цукровыя галовы. Муры пернікі-рафінад. А побач з мурамі на плошчы карабчонкі з-пад бісквіту адна на другой стаяць. На іх падчас парадаў таварышы Сэ, Хэ і Бэ, ЧэАГэПэ ды іншыя I Кэ Лэ Мэ Нэ ўзбіраліся. А ўнутры карабчонкі таварыш карамельны ВэІЛэ ў чырвонай крэманцы і ў гарнітуры з шакаладнай глазуры ляжыць. Зразумеў, што гэта за Замак?! А ты, падлюка, ледзь шляхам здрадніка нашай зямелькі не пайшоў! Ледзь ворагам нашага працоўнага народа не зрабіўся! А можа, і зрабіўся! Адкуль мне ведаць, пра што вы там з Замкам дамовіліся? А? На выбарах балатавацца будзеш?
А можа, і на выбарах, маю права абіраць і быць абраным!
He маеш! Няма ў цябе мясцовай прапіскі! I я абяцаю ты яе ніколі не здабудзеш! I ні ў кога больш не паселішся, і ніякай хаты не купіш! I ўжо некалькі тыдняў ты жывеш тут без рэгістрацыі. Так што ты БОМЖ! А таму балатавацца тут ты не можаш! I ўвогуле, валі адсюль, нам такія пярэваратні тут не патрэбныя! Вось вазьму ды адпраўлю цябе ў вобласць, у спецпрыёмнік для бамжоў да высвятлення асобы. А калі да цябе і гэта не дайшло,
то арганізацыя масавых беспарадкаў артыкул вельмі сур’ёзны! Упаяем так, што на многа гадоў мала не пакажацца! Таму давай, асоба без сталага месца жыхарства, пакуль я не перадумаў, падымайся і на выхад! Міхалыч! крыкнуў Лапіцкі. Суправадзі грамадзяніна да яго аўто!
Локісаў трохі памарудзіў, затым устаў і накіраваўся да дзвярэй. У дзвярах спыніўся:
Ну хоць Пятроўскую адпусці! He будзь скотам! Дачка ў яе.
Будуць сядзець, пакуль ідзе следства па ўсіх эпізодах! А гэтая за “казліную бародку” тым больш. Нехран было сваімі прагрэсіўнымі ручонкамі ўладу за інтымныя месцы хапаць! А дачку не кінем! He турбуйся, таварыш, пра яе дзяржава паклапоціцца!
Ведаеш, Лапіцкі, сапраўдны Локіс, калі ён існуе, праз нейкі час ізноў кагосьці зжарэ. I ты зноў будзеш за ім беспаспяхова ганяцца, і ніколі не зловіш. I ўсё таму, што ты і не хочаш яго злавіць! Жыць у вечнай пагоні за Локісам так зручна! Бо хто ты без Локіса? Ніхто! Пустое месца! Чокнуты напалеончык з Замка. А з Локісам разам вы улада! На вас глядзяць і баяцца!
Локісаў выйшаў, дэманстратыўна грукнуўшы дзвярыма.
Машыну ён знайшоў на тым самым месцы, дзе бачыў яе апошні раз. Разутая, яна па-ранейшаму ўсім целам ляжала на пузе. Затое ўвесь салон і багажнік былі забіты коламі, так што адно з іх разам з двума акумулятарамі нават сядзела ў крэсле кіроўцы.
О, дзякуй, Давід Якаўлевіч! I вы на маю просьбу пра гуму не забыліся! Я так разумею, Замак таксама намякае, каб я хутчэй адсюль звальваў.
Локісаў дастаў з багажніка дамкрат і пачаў ставіць машыну на ногі. Праз гадзіну скончыўшы з гэтым, ён завёў рухавік і накіраваўся на поўдзень, далей ад Герадотава мора.
У гэты апошні лістападаўскі дзень Лапіцкі прыехаў на працу пазней, чым звычайна, доўга не мог прачнуцца. Віднела цяпер позна, дні стаялі кароткія і шэрыя, бы захраслыя ў доўгіх прыцемках. Снег паўсюдна сышоў, маразы на час адступілі, затое з боку Герадотава мора накаціла затхлая сырасць, якая раз-пораз адцянялася дробнымі нуднымі дажджамі. Коўзанка на плошчы растала, і навагодняя пальма цяпер самотна стаяла no634 з вялікай агароджанай плотам лужынай, па цэнтры якой усё гэтак жа назіраў за людзьмі з пастамента вечна жывы Ленін.
Аднак не зацяжная позняя восень перашкаджала Лапіцкаму прачнуцца раней. Глыбокая незадаволенасць расхалоджвала яго, пазбаўляла сіл і бадзёрасці. Справа банды развальвалася на вачах. Ён і ўявіць сабе не мог больш няздатных і нікчэмных пярэваратняў. Гэта былі не Локісы, а нейкія дробныя чэрці, калі не лічыць Бруевіча. Гэты выглядаў сапраўдным ваўчарам. На допытах
Лапіцкі нават спецыяльна сядаў падалей ад яго і заўсёды трымаў руку побач з трывожнай кнопкай.
Астатнія трымаліся мляўка. Ламбер жа сэксуал студэнт-вальнадумец Зыбіцкі адразу размяк. Выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць са следствам, але толкам нічога не ведаў, блытаўся ў паказаннях, усё мармытаў пра нейкую “заграніцу”, пра няўдалыя кадры, а паведаміць нічога вартага не мог. Такі не толькі старую кладаўшчыцуацэншчыцу курыцу сякеркай засячы не зможа. А ўжо тым больш угрызціся зубамі ў чалавечае сцягно ды адкусіць кавалак жывой плоці.
Фіксевіч нахабна качаў правы. Напіраў на свае сувязі ў Мінску і ў міжнародных арганізацыях, пры гэтым страшна шапялявіў і мацюкаўся сваім бяззубым апазіцыйным матам. Патрабаваў дантыста, лекара, пракурора і адваката. Патрабаванняў было так шмат, што калі сабраць іх у адзін тэрмін, то лаянкі ў грамадскім месцы хапіла б на некалькі пажыццёвых. Шарлай-Бахмуцкі ўсё больш маўчаў і пагардліва глядзеў з вышыні, быццам следства вядзе не пракурор, а блыха. Карпуль юродстваваў аб праве Локіса на існаванне, і Лапіцкі ніяк не мог зразумець: ён сапраўды ідыёт, ці гэта тонкая і падступная гульня.
Аднак больш за ўсіх яго выводзіла Пятроўская. Ён люта яе неўзлюбіў з таго самага моманту, калі, аблаяўшы казлом, яна ўчапілася яму ў бараду. А галоўнае крыўдна, новая апазіцыйная раёнка ўжо напісала, што гэта ўлада ўсё справакавала, маўляў, гэта яе людзі першымі кінулі камень у акно цэнтральнага гастранома. Але ён жа
дакладна ведае, што ніякіх загадаў граміць вітрыны не даваў.
Болей за тое, на ўласныя вочы бачыў, з чаго ўсё пачалося. Калі студэнт Зыбіцкі, зладзіўшы фотасесію на тле навагодняй пальмы, знік з манітораў, на экране раптам з’явілася Паліна Козел і рашучай хадою падышла да Пятроўскай. Пра што яны размаўлялі, ён не чуў, але па жэстах і выразах твараў было ясна сітуацыя накаляецца. Яшчэ імгненне Надзька ўчапілася Маліне ў грыву, і яны разам паваліліся на зямлю. Локісаў кінуўся іх разнімаць, але ззаду на яго тут жа наваліліся Козелы. Следам падляцеў Бярмуда з “мафіяй”, і ўжо вялікім комам усе пакаціліся на толькі што пакладзеную свежую плітку. Плітачнікі ўзяліся яе бараніць, але тут жа атрымалі па рылах. Праваслаўныя бацюшкі кінуліся іх супакойваць, але і самі ўцягнуліся ў бойку. I пайшло-паехала.
He, Надзьцы ён бы ўпаяў па максімуме. Але, на жаль, не было за што. Баба не магла быць Локісам. Гэта абурала Пятроўскую нават болей за арышт. Здавалася, яна нават гатовая ўзяць на сябе любую макруху, толькі б даказаць, што і жанчына можа зрабіцца пярэваратнем.
3 матывамі ўдзельнікаў банды таксама неяк не складвалася. Тэарэтычна можна сабе ўявіць, што рэжысёр Шарлай-Бахмуцкі з’еў Зінаіду Турміловіч, таму што завінаваціўся ёй дваццаць бляшанак тушонкі “Завтрак турйста”, пяць пачак рысу, тры пачкі грэчкі, дзве кількі ў тамаце і бутэльку гарэлкі, пра што меліся адпаведныя запісы ў вэксальнай кнізе.
Зыбіцкі вучыўся ў Альбярціны. 3 хіміяй у яго не клеілася, таксама як і з фізікай, алгебрай, геаметрыяй і рускай. Але чаму ён абраў ахвярай толькі хіміцу, калі мог зжэрці ўсіх? Паштальёнка баба Броня не любіла апазіцыйную прэсу, асабліва раённую, і пры любой аказіі старалася прыдумаць нагоду, каб па хатах яе не разносіць. Бывалі выпадкі, калі да адрасата газета не даходзіла, а ішла на распалку або проста ў канаву. Фіксевіч, вядома, мог падпільнаваць бабу Броню ў лесе, груба абмацюкаць, а потым бесцырымонна з’есці.
3 брыгадзірам ЖЭСа справа абстаяла складаней, але, магчыма, ён не спадабаўся эколагу Карпулю. Вядома, нораў брыгадзір меў сварлівы і свалачны, ды мала таго, што не хацеў паспрыяць раздзельнаму збору смецця на сваім участку, дык і сам дэманстратыўна скідаў у адзін бак усё запар і бычкі з ДНК, і капусныя лісты, і паперу, і пластык, і пустыя бутэлькі з адбіткамі пальцаў.
Прасцей за ўсё выглядала з шабашнікам. Ён уначы выйшаў у парк пасцаць і выпадкова сустрэў замкавага качагара Бруевіча. Пасля сумеснага распіцця, магчыма, завязалася спрэчка, у выніку якой качагар шабашніка расчляніў і з’еў з салатай. Але, як на злосць, Бруевіч, у адрозненне ад усіх, меў самае моцнае алібі. Па-першае, ён даўно ўжо не піў, а па-другое, Лапіцкі ў свой час атрымаў відэа з камер назірання Замка, з якога відавочна, што шабашніка ўначы загрызлі ваўкі.
У астатніх алібі плавала. Зыбіцкі не мог узгадаць, ці хадзіў ён у лес 11 верасня 2011 года. Затое добра памятаў, што рабіў 11 верасня 2001 года ўвечары па заданні
мамы купляў сальцісон, калі ў гастраном страшным “Боінгам” уляцела вестка, што на тым беразе зямлі пачаўся канец свету. Шарлай-Бахмуцкі сцвярджаў, што ў ноч смерці касіркі спаў дома. Фіксевіч запэўніваў, што быў на працы, Карпуль што ў Мінску. Але даказаць ніхто нічога не мог.
Быў яшчэ адзін персанаж, які вельмі не падабаўся Лапіцкаму, Пётр Кузьміч. Аднак ён ніяк не мог вырашыць, што з Аніськам рабіць. Здаваўся ён нейкім каламутным і двудушным. 3 аднаго боку, быццам свой, з былых камуністаў і чырвоных дырэктараў. Працоўны шлях годны. Скончыў фізкультурны інстытут кузню кіраўнічых кадраў. Быў КэМээСам. Затым узначальваў ПОМаг, КэЦэПэ, ФэПэДэ, СіАр Песні і Танца, БыКА і БлюДО, скончыў кар’еру дырэктарам ДурДОма. Меў граматы, ордэны і заслугі. Але з нейкай прычыны ўвязаўся ў кампанію опаў.
Праўда, фармальна ўдзелу ў беспарадках ён не прымаў. Калі побач з помнікам Леніну завязалася бойка ўсіх з усімі з удзелам Локісава, Пятроўскай, Бярмуды, Фіксевіча, Разаліі, Гены-каваля, Паліны-Маліны, кагала Козелаў, брыгады плітачнікаў, брыгады пажарнікаў, брыгады папоў на чале з айцом Онуфрйем, брыгады мальцаў у аднолькавых вязаных шапках, рабочых, якія пападалі з пальмы, разявак з прадмагу і разявак з хазмагу, казакоў, дворнікаў, інжынераў, журналістаў, шафёраў, прарабаў, паштмайстара Пшыбыльскага, павятовага лекара Мікульскага, прадпрымальнікаў Абдуліна С. А. і Каробкіна I. П., наглядчыка вучэльняў Вальдэмара Варфаламеевіча,
Мадагаскара з Цюменем і шмат-шмат каго яшчэ, Карпуль з Шарлай-Бахмуцкім, кінуўшы штандар, зносячы па дарозе агароджы з крыкамі: “Локіс ёсць!” кінуліся ў бок гастранома. Аднак рэвізор Пётр Кузьміч нават і вусам не павёў застаўся на гандлёвым месцы.
Лапіцкі, які назіраў у той момант за плошчай праз маніторы, бачыў: старыя камеры ў зрэнках Леніна і новыя панарамныя ў какосах на пальме, пакуль тыя не рухнулі на зямлю, пераканаўча паказалі, што Аніська і не збіраўся нікуды бегчы. Пагатоў у гэты момант да яго латка сабралася вялікая чарга па свежыя мядзведжыя лапкі.
3 цікаўнасці Лапіцкі нават зрабіў наезд правым вокам Ільіча, каб павялічыць карцінку і разгледзець, ці прабівае Аніська таварныя чэкі. Якім жа было яго здзіўленне, калі замест касавага апарата з прылаўка на яго глянуў яшчэ адзін вечна жывы, але маленькі Ленін, які, як ні ў чым не бывала, ляжаў у шакаладным гарнітурчыку ў чырвонай каробачцы на беласнежнай цукровай пасцельцы. Левае ж вока вялікага Леніна, якое назірала з пастамента за раз’юшаным пасялковым Майданам да моманту, пакуль у яго не ўляцела цагліна, паказала, што, нават калі пачаўся хапун, Аніська, зусім не сумеўшыся, працягваў распіхваць па кішэнях купюры, не прапаноўваючы пакупнікам наўзамен аніякіх чэкаў.
Вядома, можна было б яго прыцягнуць за гандаль без накладных, або за “ў грабу я бачыў ваш касавы аппарат”, або за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі. Але, як выявілася, у Пятра Кузьміча маецца
пасведчанне рамесніка, а галоўнае ён чалавек самога Васіля Іванавіча, а Лапіцкі не хацеў псаваць адносіны са старшынёй калгаса. Хоць ужо шмат гадоў да яго не магло дайсці, што іх звязвала: гэтага Аніську, дырэктара-ідыёта Пецьку з адсталага ДурДОма, і шаноўнага Васіля Іванавіча з перадавога КалГАса імя таварыша ФурманаваКанаплі. Якая таямніца ляжала паміж імі, следчы і хацеў бы выведаць кінуць гэтага гора-рэвізора ў камерку-камярочку на пару дзянёчкаў ды пазадаваць яму з прыстрасціем вапросікаў, але не мог.
Ад гэтага Лапіцкі злаваўся яшчэ больш і разумеў, што, пакуль ён займаецца гэтымі неданоскамі і недапярэваратнямі, сапраўдны Локіс затаіўся і, пасмейваючыся з яго, ходзіць беспакараны дзесьці побач.
Зайшоўшы гэтай раніцай у свой кабінет, следчы запаліў, дастаў з сейфа бутэльку Каньяку, які заўсёды дапамагаў яму перамагчы меланхолію, і толькі хацеў крыкнуць Міхалычу, каб зганяў праз дарогу за беляшамі, як на парозе раптам з’явіўся Локісаў. Ад нечаканасці Лапіцкі ажно застыў на паўдарозе з бутэлькай у руцэ, разгублена пазіраючы то на няпрошанага госця, то на Міхалыча, які нешта адчайна паказваў жэстамі ў таго за спінай.
Пі, таварыш! Пі! I паехалі! быццам загад, вымавіў Локісаў.
Куды паехалі?
Локіса браць!
Якога Локіса?
Сапраўднага, жывога! Так што выпі, таварыш Лапіцкі, для храбрасці. Яна там дакладна спатрэбіцца!
Праз паўгадзіны апергрупа з шасці чалавек на двух “козліках” прабіралася прасёлкамі да патаемнага логва. У першым за стырном ехаў Міхалыч, а на заднім сядзенні Локісаў з Лапіцкім. У другім Сямён і два маладзенькія практыканты.
Яшчэ ў пастарунку Локісаў раптам адчуў, што Лапіцкі нават узрадаваўся ягонаму вяртанню, нібы старому прыяцелю, па якім ужо засумаваў. Ён доўга не мог паверыць, што Локісаў кажа ўсур’ёз. Прапаноўваў выпіць, дазволіў яму паліць у кабінеце і зноў перайшоў на “вы”. Локісаў ад пачастунку адмовіўся, а Лапіцкі ладна да Каньяку прыклаўся. Так што, калі яны селі ў машыну, той выглядаў ужо даволі вясёлым. Мала таго, ён прыхапіў на заданне недапітую бутэльку і яшчэ адну цэлую, каб адзначыць на месцы паспяховае яго завяршэнне.
Хаця, відавочна, у поспех ён не верыў, а глядзеў на ўсё як на розыгрыш, нейкую чарговую хітрую прыдумку свайго нядаўняга саперніка і агента. Таму Локісаву нават не прыйшлося прыкладаць шмат намаганняў, каб узяць з Пракуратара слова, што той адразу выпусціць усіх, калі ўсё выявіцца праўдай. Той з ухмылкай пагадзіўся, у поўнай упэўненасці, што гэтага не будзе ніколі.
Яшчэ Локісаў прыкмеціў, што сваім з’яўленнем заспеў Лапіцкага знянацку. Сёння ён не выглядаў ні Пракуратарам, ні персанажам з сухотнага Пецярбурга, ні крамлёўскім вупыром у блякла-блакітным фрэнчы, а, хутчэй, простым пасрэдным следчым раённай пракуратуры,
Сяргеем Феліцыянавічам у шэрым заношаным касцюме. Локісаў нібы заспеў яго раніцай у пасцелі такім, які ён ёсць насамрэч: без касметыкі, тэатральных касцюмаў і грыму — звычайным вясковым хлопцам з мноствам праблем і комплексаў. Локісава нават кальнула спагада. Ён бачыў такога ж, як сам, мізэрнага, пастарэлага чалавека, які стаміўся ад жыцця і ад якога патыхала алкаголем. Hi пра якую харызму гаворкі не ішло. Здавалася, нават здольнасць Лапіцкага чытаць чужыя думкі таксама кудысьці знікла, інакш ён бы нешта прадбачыў і нікуды б не паехаў.
Аднак ён нічога не прадчуваў, так што, выбраўшыся за пасёлак, яны павярнулі на гравійку і паехалі ў кірунку Вілкойцы вёскі, дзе жыла Турміловіч. Праехаўшы паварот, на якім яе забілі, Сяргей Феліцыянавіч выцягнуў з кішэні Каньяк і сербануў яшчэ з рыльца.
Ну-ну! Локіс! хмыкнуў ён і адвярнуўся да акна.
Неўзабаве машыны занурыліся ў лес, і дарога пачала звужацца. Густыя зараснікі падыходзілі да самай узбочыны прасёлка, па якім ужо даўно ніхто не ездзіў. Праз нейкі час паказалася закінутая вёска. Хаты цягнуліся ўздоўж дарогі на прыстойнай адлегласці адна ад адной. Некаторыя стаялі з праваленымі стрэхамі, іншыя яшчэ моцныя, але з пустымі вокнамі.
Мінуўшы вёску, яны праскочылі паварот на Лакаварць, невялікае зарослае пустазеллем поле і зноў апынуліся ў лесе. Дарога звузілася зусім, і лапы елак цяпер на ўсю моц білі па лабавым шкле, чапляліся за бакі машыны. Чым бліжэй яны пад’язджалі да краю зямлі, тым болей
яна пачынала выгінацца, курчыцца, пеніцца, бугрыцца, прасядаць паміж каранямі дрэў, быццам не хацела іх прапускаць. Стары міліцэйскі “козлік” падскокваў, тросся, пятляў, залазіў на стромы, паварочваўся набок, даваў нырца ў глыбокі, амаль непралазны бруд, але ўсё ж выкараскваўся і рухаўся наперад.
Локісаў усю дарогу маўчаў. Лапіцкі спрабаваў спачатку хахміць, аднак неўзабаве таксама заціх і са з’едлівай усмешкай пазіраў на дарогу. Праехаўшы яшчэ трохі, яны спыніліся. Прасоўвацца далей зрабілася немагчыма велізарная старая елка перагарадзіла дарогу.
Яны выйшлі з “казла” і рушылі пешшу, да логва пярэваратня заставалася зусім недалёка. Мяркуючы па паху застаялай балотнай вады, моху ды перапрэлага лісця, наперадзе пачыналася яно бясконцае і бязмежнае Герадотава мора.
Велічнае бязмоўе чорнага, амаль без прасветаў, лесу раз-пораз перарывала ціхае мацюканне Лапіцкага. Ён не абуў ботаў і перыядычна правальваўся чаравікам у якуюнебудзь гнілую лужыну. Неўзабаве, за метраў сто наперадзе, сярод камлёў паказаліся абрысы старога закінутага будынка. Калісьці тут стаяў хутар, але не жылі ў ім так даўно, што тэрыторыя шчыльна зарасла лесам.
Прыйшлі! Гэта там, махнуў Локісаў у бок хаты.
Ну-ну! Цьфу ты, бля! Чаравікам капут! раздражнёна буркнуў Лапіцкі. Добра, зараз глянем, што гэта за Локіс. Давай, Міхалыч з Сямёнам са мной, а вы ўдвух з таго боку дома, кіўнуў ён практыкантам. Глядзіце, каб з акна не сігануў!
Яны асцярожна, імкнучыся ступаць як мага цішэй, рушылі наперад. Наблізіўшыся да дома ўшчыльную, спыніліся, каб перавесці дух і падрыхтавацца да штурму. Лапіцкі выцягнуў цыгарэту, але, перадумаўшы, з канспірацыі кінуў яе на зямлю, а замест нікаціну каўтануў яшчэ Каньяку.
Кхе-кхе, скрывіўся ён. Напэўна, бамжара нейкі! 3 чаго ты ўзяў, што ён Локіс? Хаця месца таго... Гнілое. Я б тут не сяліўся.
Локісаў нічога не адказаў, а яшчэ раз уважліва прыгледзеўся. Выглядала гэтае месца сапраўды, мякка кажучы, злавесна. Мабыць, гаспадарка тут калісьці была заможная. Вакол дома праглядаліся зарослыя хмызняком рэшткі шматлікіх пабудоў. Дахі на іх паправальваліся, але дзе-нідзе яшчэ стаялі пакрытыя цвіллю і мохам драўляныя сцены.
Сам дом быў даволі вялікіх памераў, з мансардай, абабіты шэрай шалёўкай. Вокны першага паверха закрывалі зялёныя аканіцы, сям-там правіслыя і прагнілыя. Мансарднае акно ні аканіц, ні шкла, ні рамаў ужо не мела і змрочна пазірала на лес адным вялікім чорным квадратам. У дом вялі высокія, зарослыя з усіх бакоў кустоўем каменныя прыступкі. Тое, што тут сапраўды хтосьці жыве, было заўважна па пратаптаных у хмызняку сцяжынках.
Нядобрае месца, прашаптаў Сямён. Можа, выклікаць спецназ?
Ты што, Сямёныч, таго?! На бамжа і спецназ! Самі возьмем! Феліцыянавіч па-гусарску адставіў локаць і яшчэ раз зухавата прыклаўся да пляшкі. На, сербані
для адвагі! сунуў ён бутэльку Міхалычу. А вы, чабурэкі, хутчэй на той бок, прыкрыкнуў ён на крыху перабздзелых практыкантаў. I глядзіце там у мяне! Правароніце атрымаеце піздзюлёў і “неуд” у залікоўку! Ну а ты, Локісаў, глядзі майстар-клас! He абы-каго, сапраўднага пярэваратня браць будзем!
Лапіцкі фігурна сплюнуў, з трэскам вылез з кустоўя і рашуча накіраваўся да хаты. Прадзёршыся праз хмызняк да прыступак, дабраўся да дзвярэй і гучна тры разы грукнуў.
Міліцыя! Локіс, адчыняйце! не без здзеку крыкнуў Лапіцкі.
Сямён з Міхалычам таксама падышлі бліжэй. Адзін ужо трымаў напагатове манціроўку, другі па-ранейшаму стаяў з Каньяком.
Грамадзянін Локіс, зараз жа адчыніце! Інакш будзем ламаць дзверы!
Дом адказаў маўчаннем.
Сямёныч, давай! распарадзіўся Лапіцкі і яшчэ раз для праформы стукнуў тры разы нагой, як раптам падаў знак заціхнуць. Унутры дома пачулася нейкае варупіэнне.
Лапіцкі прыклаў вуха да дзвярэй. Гук, здаецца, ішоў аднекуль знізу. Прыслухоўваючыся да незразумелай валтузні, усе застылі каля ўваходу. Тым часам шоргат нарастаў і, здаецца, набліжаўся.
А цяпер Локіс! Я сказаў: Локіс! тэатральна, з прыдыханнем выгукнуў Лапіцкі і павярнуўся да сваёй нешматлікай публікі, якая стаяла з манціроўкай і Каньяком унізе ля прыступак...
...Аднак там ужо не было нікога.
Міхалыч з вытарашчанымі на лоб вачыма стаяў за метраў дваццаць ад ганка, непадалёк ад яго Локісаў, а яшчэ далей з абсалютна белым тварам выцягнуўся па струнцы Сямён і нешта бязгучна спрабаваў вуснамі паведаміць Лапіцкаму. У гэты момант побач пачуўся трэск, і той раптам убачыў, як з чорнага падкопу пад падмуркам вылезла туша вялізнага мядзведзя.
Звер знізу ўверх паглядзеў на няпрошанага гарлапана, адным рухам ускочыў на прыступкі і гоп-стоп ужо апынуўся з ім побач.
Лапіцкі стаяў паралізаваны, не цямячы, што сказаць і што зрабіць. Дзесьці на краі свядомасці мільганула думка, што трэба было б ужыць табельную зброю, але ў яго нічога пры сабе не было, акрамя непачатай бутэлькі Каньяку, дый тая ў машыне. Пісталеты ж былі толькі ў Сямёна з Міхалычам ды яшчэ ў практыкантаў.
Ах ты ж, ёб! прарэзаўся нарэшце голас Сямёна.
Стр... стр... стр...аляйце, прашаптаў краёчкам ByeHay Лапіцкі, баючыся паварушыцца.
Мядзведзь глядзеў на яго і быццам таксама разважаў, што далей з ім зрабіць.
Град... грама... грамадзянін Лок... Локіс, вы ар... арыштаваны, чамусьці пралапатаў дрыготкім языком Лапіцкі, як раптам сарваўся: Страляйце!!! Тваю маць, страляйце!!!
Сямён тут жа выйшаў са здранцвення ды шпурнуў у мядзведзя манціроўку. Тая грукнулася аб сцяну і рыкашэтам адляцела ў кустоўе. Міхалыч таксама адразу
ўключыўся і штомоцы запусціў у Локіса бутэлькай. Яго стрэл аказаўся трапным: Каньяк балюча дзеўбануў мядзведзя ў макаўку. У адказ той зароў і ўсёй мядзведжай лапішчай-сілішчай садануў Сяргея Феліцыянавіча па рожы. Той, нават не паспеўшы войкнуць, калабком скаціўся ўніз і бухнуўся ў кусты за ганкам.
Дрыготкімі рукамі Міхалыч стаў расшпільваць кабуру, але ў ліхаманцы і спешцы тая, як на злосць, не хацела адкрывацца. Затое Сямён аказаўся спрытнейшым. Расшпіліўшы сваю, ён імгненна выхапіў з яе гранёную шклянку з ссабойкай і тут жа запусціў у мядзведзя. Гэтым разам і яго стрэлы зрабіліся трапнейшыя. Вялікі салёны агурок агрэў касалапага па носе, а шклянка прыйшлася якраз на хрыбеціну.
За гэты час Міхалыч ужо выцягнуў свайго “макарыча” і, пстрыкнуўшы засцерагальнікам, сабраўся быў шмальнуць, як да яго падскочыў Локісаў і залапатаў скорагаворкай:
Страляць на паражэнне адставіць! He маеце права! Самасуд! Дасудовая расправа! Забойства падазраванага пры затрыманні! Яго лёс мусяць вырашыць прысяжныя!
Міхалыч зірнуў на яго, як на ідыёта, аднак усё ж зрабіў папераджальны стрэл у паветра. Тут жа ў адказ з-за дома пачалася бязладная страляніна. Практыканты, пачуўшы крыкі і стрэл, зразумелі, што ўсё сур’ёзна, і сталі паліць са страху ва ўсе бакі без разбору.
Мядзведзь, пачуўшы страляніну, саскочыў з прыступак, кінуўся ў хмызняк і з трэскам знік у зарасніках дзікіх малінаў.
Праз хвіліну Міхалыч з Сямёнам выцягнулі з кустоўя ашаломленага Лапіцкага.
Ён быў бледны, але жывы. Ніякіх сур’ёзных калецтваў на яго целе не назіралася, апроч аднаго: увесь твар Сяргея феліцыянавіча Лапіцкага праціналі глыбокія рубцы, пакінутыя кіпцюрамі мядзведзя.
Локісаву нават падалося, што ў размашыстай каліграфіі гэтых крывавых драпін відочна праступала слова:
LOKIS
Новае расследаванне паказала, што грамадзянку Турміловіч загрыз мядзведзь. На яго зладзілі аблаву, але безвынікова. Кажуць, пераскочыў, падлюга, праз Герадотава мора на другі край зямлі і сышоў у Літву. Хто з’еў астатніх жыхароў пасёлка N, так і засталося загадкай.
Праз некалькі дзён пасля апісаных падзей Локісаў усадзіў у машыну Надзею, і яны адправіліся на Мінск. Наўрад ці гэта Любоў, але і не С.У.Д., ужо і за тое дзякуй. Так што яны вырашылі паспрабаваць у надзеі: а раптам атрымаецца запусціць час ізноў. Дарэчы, гадзіннік на вежы касцёла нечакана пайшоў. Адбылося гэта, калі падчас Майдана пачаўся хапун. Хтосьці смелы ўдарыў у набат. У гэты момант стрэлкі гадзінніка, якія ўжо шмат гадоў стаялі на дзевяці дваццаці сямі, нечакана здрыгануліся, і вялікая перамясцілася на адну хвіліну. А можа, гэта фельдфебель Чэ залез на вежу ды завёў гадзіннік. Непарадак жа! Час мусіць бегчы.
Пальма на плошчы прыжылася. Цяпер яна прадмет тутэйшага гонару. Падобная стаіць толькі ў Варшаве на Ерусалімскіх алеях, але без какосаў. Праўда, у пасёлку кажуць: калі падысці да пальмы бліжэй, ахоплівае нейкае пачуццё неспакою, быццам яна не штучная, а ўсё ж такі жывая.
Здарыўся яшчэ адзін эпізод, пра які Локісаў не вельмі любіць апавядаць, бо да канца ў ім не ўпэўнены. Ва
ўсялякім выпадку Надзя, якая ехала з дачкой на заднім сядзенні, нічога такога не бачыла і ні пацвердзіць, ні абвергнуць не можа.
Па дарозе на Мінск ім сустрэўся фургон, за стырном якога сядзеў мядзведзь, а побач з ім вялікая мядзведзіца. Локісаў ад нечаканасці аж падскочыў і штомоцы націснуў на педаль тормазу, так што нават трохі стукнуўся аб дах галавою. Аднак калі ён зноў зірнуў на дарогу, то ўбачыў: за стырном фургона сядзіць Пётр Кузьміч Аніська, а побач з ім Разалія Францаўна Козел.
Праехалі яны міма, ручкамі памахалі і далей па разбітай гравійцы пацеляпаліся, толькі барты з надпісам “Цукровы Локіс” яму паківалі.
Кажуць, у Кузьміча з Разаліяй цяпер сумесны бізнес. Хутар на балоце, дзе жыў Локіс, стаў мясцовай славутасцю. Туды возяць турыстаў не толькі з Мінска, але і з таго свету, асабліва з Польшчы. Паліна, якая чамусьці не зацяжарыла, працуе там экскурсаводам. Яна выдае сябе за нявесту пярэваратня, водзіць гасцей па доме і паказвае ім партрэты вялікіх і малых мядзведзяў у салідных пазалочаных рамах. Селяцца турысты звычайна ў Разаліі, а Пётр Кузьміч прадае ім цукровых Локісаў. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца мядзведжыя лапкі. Іх з радасцю смокчуць і дарослыя, і дзеткі.
Агурэчык, агурэчык,
He хадзі на той канечык:
Там бабкі жывуць,
Табе хвосцік адарвуць.
ЗМЕСТ
Часткаі. ГЕРАДОТАВА МОРА 5
Частка 2. ЦАР-ЦАРЭВІЧ, КАРОЛЬ-КАРАЛЕВІЧ 69
ЧасткаЗ. БЯРМУДА, МАДАГАСКАР, ЦЮМЕНЬ 181
Частка4. ТАВАРЫШ ЧОРТ-БРУЕВІЧ 206
Частка 5. ВЫЙШАЎ МЕСЯЦ 13 ТУМАНА, ВЫНУЎ НОЖЫК 13 КАРМАНА
244
Часткаб. МАЙДАН
301
ЭПІЛОГ
359
Літаратурна-мастацкае выданне
Артур Клінаў
ЛОКІСАЎ
Рэдактар: Андрэй Хадановіч
Літаратурны коўч: Ірына Герасімовіч
Вокладка: Артур Вакараў, з удзелам групы Revision
Карэктура: Лія Кісялёва
Выдавец: Ігар Логвінаў
“Logvino literatüros namai"
J. Savickio g. 4, LT01108 Vilnius
lohvinau.by
Надрукавана ў AB “Spauda“
Laisves pr. 60, LT05120, Vilnius, Lietuva
18+
Герой нашага часу — hero ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю^соба з другім, патЖмным жыццём? Партызвн? Пярэварацень? Палітык, што
прамаўляе тое, што хоча па але Ж ніхто не ведаё, што ў Чалавек, што выдае с насамрэч.„
Эпоха — нашая.
Дзеючыя асобы героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабац^і, чыноўнікі, культработнікі, якіх спасярод дэкарацыяў бетіарускага Твінпікса раптоўна ўцягвае ў вір рэвЗлюцыі. Гісторыя жудаснэт, але ж страшэнна смешная. Праця запаветаў Кафкі, Баршчэўскага^армса,
латонава і Гоп
я...
Кожны чытач зн восжасюжэтны
йдзе ў рамане нешта блізкае: рылер, філасоўскую
прыпавесць, сацыядьцую драму. А нехта пасмяецца да слёз з дакладнага адбітка бязлітаснай беларускай'рэчаіснасці.
Аогвінаў