Вітаўт Чаропка
Лёсы ў гісторыі
Вітаўт Чаропка ў гісторыі
УДК 94(476) ББК 63.3(4Бен) 4-20
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Чаропка, В.
4-20 Лёсы ў гісторыі / Вітаўт Чаропка. — Мн.: Беларусь, 2005. — 559 с.: іл.
ISBN 985-01-0601-8.
Кніга складаецца з эсэ і нарысаў пра гістарычных асоб беларускага мінулага. Аўтар расказвае пра жыццё палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў: Еўфрасінню Полацкую, Казіміра Лышчынскага, Сімяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Ігната Дамейку, Льва Сапегу і інш. Па-новаму трактуюцца вобразы такіх складаных асоб, як Ягайла, Жыгімонт Стары. У кнізе чытач знойдзе і эсэ пра правадыроў вызваленчых паўстанняў: Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясінскага, Канстанціна Каліноўскага. Больш за 40 асоб ажываюць на старонках кнігі. Іх лёсы — гэта яскравая частка гісторыі нашай Айчыны.
Адрасуецца ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 985-01-0601-8
© Чаропка В., 2005
© Афармленне.
УП «Выдавецтва «Беларусь», 2005
НАЙПАДОБНЕЙШАЯ КНЯЗЁЎНА
СВЯТАЯ ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ
Нават, калі пра жыццё Еўфрасінні Полацкай не захавалася б ніякіх звестак, дык усё роўна гэты ўзнёслы гімн невядомага аўтара праславіў бы яе на стагоддзі. «Якою мовай, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні! Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем — смуткуючым, распранутым — адзеннем, хворым — наведаннем ці, проста кажучы, — для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння сэрца сваё паіла Божаю мудрасцю, Еўфрасіння — нязведаны квет райскага саду. Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзмітрыем, Вышгарад — пакутнікамі Барысам і Глебам; я ж хвалюся: шчаснае ты, места Полацкае, што ўзрасціла такі парастак — найпадобнейшую Еўфрасінню!» I сапраўды, шчасная тая зямля, якая ўзрасціла гэтую вялікую жанчыну, прасветленую Божай любоўю да людзей. Яна стала для беларусаў іх нябеснай апякункай.
Еўфрасіння была дачкой малодшага сына князя Усяслава Брачыслававіча — Святаслава-Георгія і да пострыгу насіла імя Прадслава. Здавалася, яе чакае звычайны жаночы лёс — шлюб, сям'я, дзеці, унукі. Славілася яна сваёй прыгажосцю, і многа князёў пасылалі да яе бацькі сватоў. I калі споўнілася Прадславе дванаццаць гадоў, бацька задумаў выдаць яе замуж. Але іншы шлях выбрала сабе Прадслава. Палюбіла яна кніжную навуку, а яе светлая душа, як кветка, цягнулася да Божага святла. «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі, жыццё іх прайшло, і загінула іхняя слава,
Еўфрасіння Полацкая. XVIII cm.
быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом, і целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды, аддаўшы целы посту, чуйнаванню і малітоўнаму кленчанню, і зямельнаму ляжанню — тых памятаюць на зямлі, іх імёны напісаны на нябёсах, дзе яны з анёламі Бога ўсхваляюць. А слава гэтая — пыл і попел, быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне!» Сэрцам зразумела юная князёўна ўсю людскую марнасць, гэтую пагоню за багаццем і сытасцю страўніка, гэтую праіу людской славы — пыл і попел. У памяці людзей застаюцца добрыя справы, а праз дабро людзям, праз
Крыж Еўфрасінні Полацкай
любоў да іх выратаваць Божы дар — душу. I душой спасцігла яна тую мудрасць, што, бывае, і самым мудрым не спасцігнуць — мудрасць Божага запавету. I стала яна пакліканай служыць Богу. Прадслава прыняла анёльскі чын, пайшла ў манастыр і пры пострыгу атрымала імя Еўфрасіння. Як у роспачы рваў валасы яе бацька, як плакаў, як смуткаваў. Лічыў, што гора — дачка пайшла ў манастыр. Толькі не ён суцешыў яе, а яна. Ці зразумеў князь душэўны парыў дачкі? He згубіў ён дачкі, прыдбаў заступніцу перад Богам і за сваю сям'ю, і за родны Полацк...
Шчырыя малітвы ўзносіла да нябеснага Айца верніца. I шчырасць яе душы асвятляла цемру таго жорсткага свету. Кветка райскага саду была падаравана Беларусі Богам — звалі яе Еўфрасіння. I каб толькі малітвы... Да яе ішлі па суцяшэнне, па дабрату, па міласціну. Яна лячыла і цялесныя і духоўныя язвы і раны. Хрысціянская цнота праяўлялася таксама і ў іншым — Еўфрасіння жадала пабудаваць храм. Хай гэты храм і не мае сцен і бажніцы, абразоў, але ён будзе мець слова, тое слова, якое ёсць у Бога, і гэта слова
пабудуе храм у душах людзей, асветліць іх, ачысціць ад плюгаўства.
У саборы Святой Сафіі Еўфрасіння перапісвала кнігі. 3 дня ў дзень руплівая праца, кожнае напісанае ёю слова, як зерне, кінутае аратаем ва ў ніву, каб закаласіўся ўраджай духоўнага насычэння. Кожнае слова несла людзям асвету. He дзеля грошай перапісвала яна кнігі, бо прыбытак ад іх продажу раздавала ўбогім і асірацелым. Вось кошт працы яе і вышыня духоўнага подзвігу!
А храм уяўны — бялюткі, нібы свечка, з яркімі фрэскамі, белакаменны — пабудавала Еўфрасіння. Па яе просьбе і з яе фундацыі дойлід Іван узвёў царкву, якой яшчэ не было ні ў Полацкай зямлі, ні ва ўсёй Русі. Радаваліся палачане, радавалася сама Еўфрасіння і ў першай малітве ў храме прасіла Бога, каб абараніў ён людзей... «Будзь ім, Госпадзе, зброяй і забралам, каб не сышло на іх зло, каб раны не закранулі цел нашых; не загубі нас з нашымі беззаконнямі, бо на Цябе мы ўскладаем надзеі свае — на Бога тых, хто Цябе вызнае, і Цябе мы ўсхваляем да апошняга нашага ўздыху! Давеку — амін!»
I яшчэ адзін храм пабудавала Еўфрасіння і заснавала два жаночых манастыры. Прыходзілі да яе тыя, каго паклікаў да сябе Бог. Вучыла іх Еўфрасіння: «Вось, сабрала вас, нібы птушанятак, пад крылы свае і на пашы, нібы авечак, каб вы пасвіліся ў Божых наказах. А я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашай працы, такі дождж вучэння на вас праліваю! Але ж вашы нівы стаяць, не ўзыходзячы і не ўзрастаючы ўтору, а год ужо завяршаецца, і лапата ляжыць на гумне. I баюся, што будзеце вы пустазеллем і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго. I ўчыніце сябе вы пшаніцаю чыстай, і змяліцеся ў жорнах умірнасцю, малітвамі, постам, каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову!»
Святасць несла Еўфрасіння роднай зямлі, аздабляла яе святынямі. Па яе просьбе візантыйскі імператар Мануіл і патрыярх Лука прыслалі ў Полацк абраз Эфескай Божай Маці, пісаны, паводле падання, евангелістам Лукой. Яна ж заказала майстру Лазару Богшу зрабіць крыж, у якім знаходзіліся хрысціянскія рэліквіі: кроплі Хрыста, кавалак крыжа Гасподняга, каменьчыкі ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, а таксама кроплі крыві св. Дзмітрыя. I, зразумела, не мастацкія вартасці, не каштоўнасці, а гэтыя рэліквіі зрабілі крыж адной з галоўных святынь Беларусі — сімвалам яе духоўнасці і хрысціянскай чысціні.
He раскажаш пра ўсе справы Еўфрасінні. Хоць адна справа была ў яе — несці людзям хрысціянскую любоў. I нават князям, якія рваліся біцца паміж сабой, імем Бога забараняла яна праліваць кроў, яднала ў любові і згодзе. Міратворца! Духоўны ўладар Полацкай зямлі.
Напрыканцы жыцця Еўфрасіння адправілася ў паломніцтва да Святой зямлі пакланіцца труне Гасподняй. Слава пра полацкую асветніцу сягнула далёка. Па дарозе яе сустракалі з радасцю. I пашанай. Сам візантыйскі імператар вітаў яе. У Іерусаліме Еўфрасіння ўсцешылася душой — пакланілася труне Гасподняй. Сваю місію на зямлі яна выканала і папрасіла Бога прыняць яе душу і перасяліць яе ў нябесны Іерусалім. Гасподзь пачуў яе малітву і прыслаў да яе анёла, які і мовіў: «Шчасная ты сярод жанчын і шчасная праца твая! Вось ужо расчынілася райская брама і сабраліся анёлы, трымаючы свечкі і чакаючы сустрэчы з табой».
Неўзабаве Еўфрасіння захварэла і на 24-ы дзень хваробы, прыняўшы прычасце святых тайнаў, аддала душу ў Божыя рукі. Памерла яна 24 мая 1173 г. — гэты дзень і стаў днём яе памяці, днём яе нараджэння ў вечнасці. Яе прызналі святой. Яна стала нябеснай апякункай Беларусі. Да яе звяртаемся з малітвамі, каб «мы сталіся народам святым, выконваючы волю Божую і свае пасланства».
НЕПРЫМІРЫМЫ
УСЕВАЛАД, КНЯЗЬ ГЕРЦЫКЕ
Языкі полымя дрыготка ўздымаліся ў неба. Агонь знішчаў хаты, цэрквы, замкі — усё тое, што гадамі будавалася руплівымі рукамі гараджан. Чорны час надышоў для Герцыке. Паспешліва пакідалі ахоплены пажарам полацкі град крыжакі, «бласлаўляючы Бога за тое, што так нечакана ён даў ім перамоіу», вялі закаваных у кайданы нявольнікаў, гналі жывёлу, везлі на вазах багатую здабычу. Сярод палонных ішла ў няволю і герцыкская княгіня. А сам валадар Герцыке — кароль Усевалад, як называлі яго крыжакі, — ледзь выратаваўся ад палону. 3 некалькімі слугамі ён пераправіўся на лодцы цераз Дзвіну і з другога берага глядзеў на вакханалію пераможцаў. He, ён не працягваў да Бога рукі і не казаў са слязьмі на вачах: «О Герцыке, мілы горад! О спадчына бацькоў маіх! О нечаканая гібель майго народа! Гора мне! Навошта я нарадзіўся, каб бачыць пажар майго горада і знішчэнне майго народа?» Гэта ўжо крыжацкі летапісец Генрых Латвійскі ў сваёй «Хроніцы Лівоніі» ўклаў у княжацкія вусны запазычаныя з плачу Макавеяў словы. Усевалад быў мужны чалавек, і небяспечнае жыццё навучыла яго мужна трываць няўдачы і цяжкасці. Ён моўчкі перажываў гібель Герцыке і мсціва, да болю, сціскаў у руцэ дзяржанне мяча. Была восень 1209 года.
А раней, у 1186 годзе, высадзіўся на бераг Лівоніі святар ордэна блаславеннага Аўгусціна Мейнарда і «проста дзеля справы Хрыстовай прыняўся садзіць вінаград гасподні». Полацкі князь Уладзімір, валадар Лівоніі, дазволіў прапаведаваць хрысціянства падуладным Полацку плямёнам — лівам, летам, куронам, семігалам. Hi полацкі князь, ні ён, Усевалад, ні кукейноскі князь Вячка — ніхто з іх не прадчуваў, якая бяда з ветлай усмешкай і словамі пра хрысціянскую
добразычлівасць пастукала ў дзверы іхняга дома. Як жа не спрыяць было святой справе — слова Боскае распаўсюдзіць сярод пазбаўленых выратавальнай веры паганцаў. Міналі гады. Ужо біскуп Бяртольд працягваў «місію» хрысціцеля Лівоніі, разам з крыжакамі ўзяў ён і меч. «I залілі крывёю паганцаў усе дарогі і месцы», «і захапілі яны многіх, і перабілі ўсіх мужчын, і звялі ў палон жанчын і дзяцей». Як ні апяваў подзвігі крыжакоў Генрых Латвійскі, але ўсё ж запісаў у хроніцы праўду аб хрышчэнні Лівоніі крыжакамі, занадта яна была відавочнай.
Пасля біскупа Бяртольда ў Лівоніі з'явіўся новы пастар — біскуп Альберт. Гэты замахнуўся далёка, аж на Полацк (праўда, яшчэ толькі ў задумах), а пакуль спяшаўся прыбраць «у рукі Гасподні» Лівонію. А каб полацкі князь не ўстрывожьгўся, не ўзяўся за зброю, накінуў на яго путы. Багатыя дары, даніна за ліваў, якую біскуп выплачваў, надзейна стрымлівалі вялікага караля, як немцы тытулавалі Уладзіміра. Тым часам у вусці Дзвіны паўстала Рыга, загарадзіла палачанам выхад у Варажскае мора. За ёй адзеўся ў каменне замак Гольм, быў пабудаваны яшчэ адзін мураваны замак — Ікескола. Узнік ордэн «Братоў рыцарства Хрыстовага» — мечаносцаў. За крок ад спрадвечных полацкіх земляў стаялі крыжакі. I працягвалася хрышчэнне крывёю Лівоніі. «Спустошылі і аддалі агню ўсе весі, а мужчын, якіх маглі захапіць, усіх спалілі жывымі...» Гэта было ўжо не хрышчэнне, а знішчэнне народаў. Лівы на каленях прасілі полацкага князя заступіцца за ix. I тады Уладзімір адпраўляецца ў паход на Рыгу. Разам з ім Усевалад і Вячка...
Існавала ў сярэдневякоўі традыцыя: перад бітвай лепшыя воіны скрыжоўвалі зброю паміж сабой. Пераможца гэтага двубою нібыта рабіў зачын на перамогу, усяляў у сэрцы сваіх таварышаў адвагу і мужнасць. Вельмі падобныя на гэтых віцязей полацкія князі — яны першыя з усходніх славян прынялі бой з лютым ворагам славянства, і хоць не адолелі яго, загінулі ў крывавай барацьбе, але зачын на слаўную перамогу зрабілі. Грунвальд пачынаўся ў 1203 годзе пад Рыгай, дзе дружыны полацкіх князёў упершыню ўступілі ў бой з тэўтонскай навалай.
Крыжацкія цвердзі захапіць не ўдалося. Беззваротна мінуў час, калі перавага ў сіле была на баку палачан, Усевалад на чале дружыны літвінаў выпаліў рыжскія прыгарады, але сам горад не ўзяў. He мог пахваліцца поспехам і Уладзімір. Ікескола золатам адкупілася ад палачан, але вось Гольм абараняўся. Балістрыі, што кідалі вялізныя каменні з замкавых сцен, паранілі шмат полацкіх воінаў. I Уладзімір не рашыўся пад абстрэлам балістрыяў перапраўляцца цераз Дзвіну і
В.Герсан. Крыжакі. 1878 г.
штурмаваць замак. Так закончыўся першы паход палачан на крыжакоў.
Праз тры гады палачане паўтарылі паход у Лівонію. Пры высадцы з караблёў ля Ікесколы балістрыі спынілі полацкую дружыну. Уладзімір не стаў штурмаваць замак, а нечакана падышоў да Гольма і акружыў яго з усіх бакоў. Некалькі дзён доўжылася аблога. Крыжакі адбіваліся з дапамогай балістрыяў, а палачане, «вопытныя ў стральбе з лука», паранілі і забілі нямала абаронцаў. «Калі б працягнуліся дні вайны, дык наўрад ці рыжане і жыхары Гольма пры сваёй
малой колькасці змаглі б абараніцца», — прызнаецца Генрых Латвійскі. Выратавалі крыжакоў атрады дацкага караля Вальдэмара і нямецкіх феадалаў, якія ў гэты час прыбылі ў Лівонію. Дзе тут было працягваць вайну, калі сілы сталі няроўнымі.
Адчуўшы моц, Ордэн ад тактыкі ўступак палачанам, мірных пагадненняў, прызнання іх улады над Лівоніяй пераходзіць у наступ. Вось ужо захоплены Кукейнос, дзе правіў князь Вячка. Біскуп Альберт вяртае горад князю Вячку, але з умоваю размясціць там крыжацкі гарнізон. Хітры біскуп ведаў, што рабіў. Далучыць адкрыта Кукейнос да сваіх уладанняў — значыць, развязаць вайну з Уладзімірам, якая была не жаданай для Ордэна. У ход пускаецца прыём з арсеналу візантыйскай палітыкі. У самых пачцівых інтанацыях біскуп просіць прабачэння ў Вячкі за «непаразуменне»: крыжакі без ягонай згоды захапілі горад. «Кесару кесарава», — біскуп ахвотна гэта прызнае і таму на знак міру з палачанамі вяртае Вячку Кукейнос. Але вось крыжацкі гарнізон... Вячка нібы і гаспадар у сваім горадзе, а разам з тым і нібы ганаровы вязень. Кожны яго крок пад увагай крыжакоў. I, прадчуваючы здрадніцкі ўдар, Вячка распраўляецца з варожым гарнізонам, спальвае замак і ідзе ў Ноўгарад. Гэта адбылося ў 1208 годзе. Праз год крыжакі нападуць на Герцыке. Але перш чым распавядаць пра гэта, хацелася б прывесці дзве цытаты з «Хронікі Лівоніі». Яны цікавыя не толькі тым, што набліжаюць да нас вобраз Усевалада, але і тым, што прыпадымаюць заслону над складаным механізмам полацкай палітыкі. «Бо кароль Усевалад з Герцыке заўсёды быў ворагам хрысціянскага роду, а болей за ўсё лацінян. Ён быў жанаты з дачкой аднаго з найболей магутнейшых літвінаў. I, будучы як зяць ягоны для іх амаль сваім, звязаны з імі звыш таго і сяброўствам, часта ўзначальваў іх войскі, аблягчаў ім пераправу цераз Дзвіну, забяспечваў іх прадуктамі, ішлі яны на Русь, Лівонію ці Эстонію». I яшчэ адна цытата. Вось словы біскупа Альберта да Усевалада: «Не станеш разам з літвінамі ваяваць зямлю тваіх рускіх хрысціян». Адсюль вынікае, што Усевалад знаходзіўся ў самых цесных сувязях з літвінамі, дапамагаў ім і асабіста вадзіў іх войскі ў паходы на Лівонію і Русь.
Так у «Хроніцы Лівоніі» пад 1204 год знаходзім узгадку пра паход літвінаў на Рыгу, а пад 1205 год — на Эстонію. Можа, гэтыя паходы і меў на ўвазе Генрых Латвійскі, бо на той час пра іншыя паходы літвінаў ён не нагадвае. Калі гэта так, то Усевалад ці сам узначаліў гэтыя паходы, ці падтрымаў іх. «Увесь час дапамагае літвінам і парадай, і справай», — піша храніст. Становіцца зразумелай палітыка полацкага
Пячатка біскупа Альберта.
1225 г.
княства час яшчэ ваяваць са
князя Уладзіміра ў адносінах да крыжакоў. Нібыта і мір трымаў з імі, але ў той жа час праз Усевалада ўваходзіў у зносіны з літвінамі і падтрымліваў іх у вайне з крыжакамі. I «схапіць яго за руку» немагчыма: Уладзімір нібы не мае ніякага дачынення да літвінскіх паходаў. Тую самую палітыку мы назіраем у стаўленні Полацка да рускіх княстваў. Альберт указвае, што Усевалад ваяваў землі «рускіх хрысціян». Якія ж землі меў на ўвазе біскуп? Трэба думаць, не полацкія. He мог Усевалад у такі складаны для яго сваім суверэнам і саюзнікам
супраць крыжакоў. Таму можна дапусціць, што з ведама Уладзіміра Усевалад нападаў на смаленскія і пскоўскія землі. I тут Уладзіміра было цяжка «схапіць за руку», абвінаваціць яго ў парушэнні міру з суседзямі, а значыць, пачаць з ім вайну. Як правіла, літвінскія набегі адбываліся з Полацкай зямлі, што дало падставу гісторыкам гаварыць, нібыта Полацкае княства так аслабела, што трапіла пад залежнасць Літвы. Але, як бачым, гэтыя набегі інспіраваліся полацкім князем, і часта іх узначальваў Усевалад.
Біскуп Альберт, які ўважліва сачыў за падзеямі на Полаччыне, хутка здагадаўся аб ролі Усевалада ў полацкай палітыцы. «Герцыкскі кароль заўжды быў ворагам рыжан, змагаючыся з імі і не жадаючы заключыць мір», — сведчыць Генрых Латвійскі. Восенню 1209 года біскуп збірае вялікае войска з усёй Лівоніі, да яго далучаюцца нямецкія каланісты з Рыгі, пілігрымы, рыцары, атрады хрышчоных ліваў і летаў. Супрацьстаяць гэтым полчышчам Усевалад не меў сіл. Крыжакі разбілі яго дружыну і ўварваліся ў Герцыке.
Як і ў выпадку з Кукейносам, біскуп Альберт зрабіў выгляд, што напад адбыўся без яго ведама і згоды і выказаў жаданне заключыць з Усеваладам мір, вярнуць палонных і маёмасць. Зноў імкненне не развязваць вайны з Полацкам, які павінен быў бараніць свайго васала. Для Усевалада гэты «грасмайстарскі ход» не бьгў таямніцай, ён разумеў, што біскуп навяжа яму сваю волю, як Вячку, але выйсця іншага не бачьгў. Толькі згадзіўшыся з біскупавымі ўмовамі, Усева-
лад мог вызваліць з няволі сваю сям'ю. Герцыкскі князь прыехаў у Рыгу. Непрыемнай была для яго сустрэча з Альбертам. Прыйшлося і прыніжацца перад хітрым святаром, казаць, «што агнём і мячом тэўтоны вельмі жорстка пакаралі яго», і прасіць «забыць мінулае зло». Альберт адказаў: «Калі ты згодзішся ў далейшым пазбягаць зносін з паганцамі, не будзеш разам з літвінамі ваяваць зямлю тваіх рускіх хрысціян, калі ты згодзішся аддаць сваё каралеўства ў вечны дар царкве святой Марыі...» — вось пры такіх умовах Усевалад мог атрымаць назад палонных і заключыць мір з крыжакамі. Усевалад згаджаецца, абяцае «заўсёды быць верным царкве святой Марыі, пазбягаць зносін з паганцамі і быць саюзнікам рыжан».
«Тым не меней у далейшым ён працягваў удзельнічаць у задумах літвінаў» — адзначае Генрых Латвійскі. Так, Усевалад і не збіраўся служыць Ордэну, хоць вонкава і выконваў мірнае пагадненне. Ужо праз год літвіны нападаюць на Рыгу. У 1211 годзе яны двойчы ваююць ордэнскія землі. Натхняў гэтыя паходы Усевалад, які прагнуў адпомсціць тэўтонам за разрабаванне Герцыке.
Першым з рускіх князёў ён разумее, што змагацца з крыжакамі паасобку нельга; толькі сумеснымі сіламі можна разбіць Ордэн. He без яго ўдзелу і згоды ягоны цесць Даўгерт з багатымі дарамі едзе ў Ноўгарад і заключае з ім саюз. На зваротным шляху Даўгерт бьгў схоплены крыжакамі і кінуты ў цвержу, дзе ён і пакончыў сам з сабой, працяўшы сябе мячом. Ордэну становіцца вядома, што герцыкскі кароль «увесь час дапамагае літвінам і парадаю, і справаю», і з адабрэння біскупа крыжакі нечаканым нападам захопліваюць Герцыке. Усеваладу ўдаецца выратавацца. Перачакаўшы ў літвінаў крыжацкае нашэсце, ён вяртаецца ў родны горад на папялішча свайго дома. Такім было пакаранне крыжакоў. Але Усевалад не збіраўся прыніжана хіліцца перад імі. I тады яны зноў рушылі ў карны паход на Герцыке. Ёсць звесткі, што Усевалад загінуў у баі з крыжакамі. Хоць Генрых Латвійскі нагадвае яго імя ў 1225 годзе сярод тых, хто прыехаў у Рыгу на сустрэчу з папскім легатам, але хутчэй за ўсё крыжацкаму храністу было непрыемна заносіць на старонкі летапісу факт здрадніцкага забойства рыцарамі ордэнскага падданага, бо чым жа можна вытлумачыць, што амаль за дзесяць гадоў ён ні разу не нагадаў імя герцыкскага князя. Змірэннем Усевалада? Нешта не падобна, каб ён — зацяты вораг крыжакоў — мог змірыцца з іхняй уладай над сабою.
На гэтым можна было б і скончыць апавяданне пра Усевалада, «караля з Герцыке», калі б вобразы полацкіх князёў
Вячкі і Васількі (Усевалада) не натхнялі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя рускіх патрыётаў на барацьбу з нямецкім засіллем пры царскім двары. Адным з іх быў дойлід Яропкін, які добра ведаў гісторыю і збіраў летапісы. Менавіта ён перадаў гісторыку Васілю Тацішчаву Полацкі летапіс. Адтуль Тацішчаў узяў апавяданне пра княгіню Святохну, другую жонку полацкага князя Барыса. Пад яе ўплывам князь выдаліў з Полацка ў Дзвінскія ўдзелы старэйшых сыноў — Вячку і Васілвку, а пасад збіраўся перадаць сыну ад Святохны Уладзіміру. Святохна паходзіла з памаранаў і была каталічка, за гэта яе не любілі ў Полацку. А яшчэ болып за тое, што яе памаране пазанімалі ўсе важнейшыя пасады. Тады палачане выступілі ў абарону Вячкі і Васількі, расправіліся з ненавіснымі чужаземцамі, а Святохну ўзялі пад варту. Паколькі аўтэнтычнага спісу гэтай летапіснай гісторыі няма, то ў гісторыкаў узнікла заканамернае сумненне ў яе праўдзівасці. Выказвалася, што яна — памфлет на тагачасныя падзеі пры рускім двары. Аўтар памфлета нібы агітаваў рускіх дваран учыніць так, як некалі палачане — выгнаць чужынцаў... Што яны і здзейснілі пасля смерці Ганны Іванаўны.
Гісторыя не канае ў нябыт. Яна жыве з народам у яго паданнях, спевах, культуры, памяці. Подзвігі і дзеянні продкаў натхняюць іхніх нашчадкаў. I ў суровы ддя народа час у гісторыі сваёй ён шукае духоўныя сілы. Ці не пра гэта сведчыць і апавяданне пра Усевалада, «караля з Герцыке»?
«СЕ ЯЗЬ КНЯЗЬ ВЕЛНКНН ОЛГЕРДЬ»
АЛЬГЕРД
Летапісец пісаў пра Альгерда: «Гэты Альгерд вельмі разумны быў і многімі языкамі размаўляў, і пераўзышоў санам і ўладай усіх, і сустрыманне меў вялікае, ад усякай мітусні адвяртаўся, на забавы, гульні і падобнае не зважаў, але клапаціўся дзень і ноч пра дзяржаву сваю, і ад п'янства адвяртаўся: віна і піва, і ўсялякага напою хмельнага не піў, бо ненавідзеў п'янства, і вельмі сустрыманы быў ва ўсім: і ад гэтага вялікі розум і развагу набываў, і дасціпнасць прыдбаў і гэтым многія землі і дзяржавы паваяваў, і грады, і княствы ўзяў за сябе, і трымаў уладу вялікую, і прымнажалася княства яго болей за ўсіх, чым за бацьку, чым за дзеда, такі быў бо звычай Альгерда, ніхто не ведаў яго, куды думаў раццю выступіць, або навошта збірае шмат воінства, як і самыя тыя вайсковыя чыны і раць уся не ведалі куды ідуць: ні свае, ні чужыя, ні госці прышэльцы: у таямніцы ўсё тварыў разумна, каб не дайшла вестка ў зямлю, на якую хацеў ісці раццю, і такой хітрасцю забраў многія землі, узяў многія гарады і дзяржавы зняволіў, не столькі сілай, як дасціпнасцю. I быў ад яго жах на ўсіх, і пераўзышоў княжаннем і багаццем».
Асоба Альгерда ў гісторыі Беларусі слаўная і вялікая. I гэта праўда, што ён «пераўзышоў санам і ўладай усіх».
Быў Альгерд сынам вялікага князя літоўскага Гедзіміна і смаленскай княжны Вольгі. Паводле звестак гісторыка Тэадора Нарбута, нарадзіўся ён у 1296 годзе. У гонар Вольгі яго назвалі Альгердам, што азначала радасць Вольгі. Ад Вольгі Гедзімін меў яшчэ аднаго сына — Кейстута. Астатнія пяць сыноў яму нарадзілі іншыя дзве жонкі. Пэўна таму «Альгерд і Кейстут былі ў вялікай любові, і міласці, і ласцы», — як кажа летапісец. Ім абодвум і выпала лёсам трымаць уладу ў Вялікім княстве Літоўскім.
М.Э.Андрыёлі. Немцы ідуць. 1882 г.
Ад бацькі Альгерд атрымаў ва ўладанне Крэва. У 1318 годзе ён ажаніўся з дачкою віцебскага князя Яраслава Уладзіміравіча Марыяй, а пасля цесцевай смерці ў 1320 годзе стаў княжыць у Віцебску. Ён пакінуў добрую памяць пра сябе, пабудаваў у горадзе дзве царквы Дабравесця Прасвятой Багародзіцы і Святога Духа. Вызначыўся Альгерд і вайсковым талентам. У 1327 годзе ён узначаліў паход на Брандэнбургскую марку і дайшоў да Одэра. А ў 1342 годзе па
просьбе пскавічоў ён на чале віцебскай, полацкай дружыны і дружыны Кейстута вызваліў пскоўскую зямлю ад крыжацкага нашэсця. Пскавічы прасілі яго стаць пскоўскім князем, але Альгерд адмовіўся і прапанаваў ім свайго сына Андрэя. Толькі нядоўта княжыў Андрэй у Пскове. У бітве з крыжакамі загінуў полацкі князь Любка Воінавіч, і на яго пасад Альгерд пасадзіў свайго сына. Такім чынам, пад уладай Альгерда апынуліся тры княствы — Віцебскае, Полацкае і Крэўскае.
Быў Альгерд чалавек разважлівы і прадбачлівы, стрыманы ў пачуццях. Калі становішча складвалася супраць яго, дык дзейнічаў асцярожна, з хітрасцю. Мог гадамі чакаць свайго часу, а ўжо дачакаўшыся, не вагаўся, не марудзіў. У глыбокай таямніцы захоўваў свае задумы і намеры. He радаваў сябе ні пацехамі, ні віном, думаў пра княства сваё, служыў яму. Аднак не яму пакінуў Гедзімін велікакняжацкі пасад, а малодшаму сыну Яўнуту. Гедзімінавічы не прызнавалі над сабою ўлады вялікага князя. Чатыры гады ў Вялікім княстве Літоўскім было спакойна. Ды спакой гэты падманлівы. Зацішша перад бурай. А ў Ордэне вырашылі, што настаў зручны момант нанесці па княстве рашучы ўдар: яно распалася на ўдзелы, вялікі князь ніякай улады над сваімі братамі не мае.
Само становішча вымагала ад Кейстута ды Альгерда рашучых дзеянняў. Часу на роздум ужо не было. Пасля таго як памерла ўдава Гедзіміна, вялікая княгіня Ева, яны прыступілі да ажыццяўлення сваёй задумы. Дамовіўшыся паміж сабою, Альгерд і Кейстут у 1345 годзе патаемна выступілі з дружынамі на Вільню. Кейстут апярэдзіў брата і першым пайшоў да сталіцы, прыйшоў уначы. Віленская варта так і не заўважыла небяспекі. А раніцай Кейстут павёў вояў на штурм Вышняга і Ніжняга замкаў. Без лішняга шуму нападнікі падабраліся да замкавых сцен, па драбінам падняліся на іх. Супраціўленне гарнізонаў хутка падавілі. Яўнут прама з ложка, накінуўшы на сподняе кажушок, басанож кінуўся наўцёкі. Альгерд у гэты час знаходзіўся з віцьбічамі ў Крэве. Тут яго і заспеў вястун Кейстута, які паведаміў пра пераварот. Так дзякуючы Кейстуту Альгерд прыбраў з віленскага пасада законнага ўладара. Кейстут сустрэў брата з пашанаю: «Табе належыць быць вялікім князем у Вільні, ты нам старэйшы брат, а я з табою буду за-адзін».
Абгаварылі Альгерд з Кейстутам, каму ў якіх землях панаваць. За ўсімі Гедзімінавічамі, апроч Яўнута, засталіся іх ранейшыя ўдзелы. Кейстут княжыў «волею своею на княстве Троцком», у склад якога ўваходзілі Аўкштота, Жамойць, Гарадзенская і Берасцейская землі. Сам жа Альгерд, як ад-
значае «Хроніка Літоўская і Жамойцкая», «...в Внлнн на Велйком князстве Лнтовском н Руском пановал». Аднак трэба было адбіць нашэсце крыжакоў. Альгерд разам з Кейстутам выступаюць супраць рыцараў, якія ўжо ўварваліся ў Аўкштоту і ўзялі ў аблоіу адну з памежных цвержаў. Дзейнічаў Альгерд настолькі рашуча і хутка, што збіў крыжакоў з панталыку. Пакуль яны беспаспяхова здабывалі цвержу, Альгерд з Кейстутам увайшлі ў Прусію. Беларуска-літоўскае войска прайшло праз прускую вобласць Самію, «поля немецкне кровню облнвпш».
Магістр, упэўнены ў тым, што Альгерд будзе працягваць спусташэнне Прусіі, на вайсковай радзе настояў зняць аб-_ логу з цвержы. Пакуль крыжакі вярталіся ў Прусію, Альгерд нечакана памяняў кірунак паходу. Марскім берагам прывёў сваё войска ў Куронію і напаў на ўладанні лівонскіх рыцараў. Зразумеўшы, што Альгерд абвёў іх вакол пальца, раззлаваныя крыжакі зноў кінуліся ў Аўкштоту. Але жыхары пахаваліся ў пушчах, і заваёўнікі так і не спагналі сваёй злосці, нічым не пажывіліся.
Да ўсіх бед пачалася адліга, дарогі заліло вадою, і крыжакі ледзь выбраліся з Аўкштоты. Такога выніку ніхто ў Ордэне не прадбачыў. Неяк трэба было апраўдацца... I вінаватага знайшлі. Чэшскі ды ўгорскі каралі разам з герцагамі ды графамі абвінавацілі ў няўдачы магістра Людольфа Кёніга, нават западозрылі ў здрадзе. Лёс магістра быў вырашаны. Кёніга пазбавалі сану, абвясцілі вар'ятам і пасадзілі ў вязніцу, дзе ён неўзабаве і памёр.
Стала відавочным, што на велікакняжацкі пасад у Вільні сеў хітры і разважлівы, смелы і асцярожны, рашучы і цярплівы валадар.
Першыя гады свайго княжання даводзілася Альгерду лаўчыць паміж рознымі групоўкамі баяр, паміж вярхоўнымі паганскімі святарамі і праваслаўнай царквой, паміж паганцамі і хрысціянамі, паміж сваімі братамі, даводзілася ісці на ахвяры. Галоўнае — утрымацца на велікакняжацкім пасадзе. Гэтак, каб не сварыцца з паганскімі святарамі і Кейстутам, які заставаўся ў паганстве, ён выдаў на расправу трох літвінаў — Кумца, Кругляца і Няжылу, якія прынялі хрысціянства. Аднак польскі гісторык К.Ходніцкі даводзіць, што гэта проста легенда, якая была складзена ў Масковіі ў канцы XV стагоддзя. У беларускіх крыніцах няма звестак аб расправе Альгерда над Кумцам, Круглецам і Няжылам. Культ пакутнікаў быў у 1547 годзе афіцыйна прызнаны ў Маскве, адкуль і трапіў на Літву.
Уражвае яго рэдкая актыўнасць. Зазірнём у летапісы: Альгерд з дружынай з'яўляецца то ў Прусіі, то ў Лівоніі, то
пад Псковам, то на Валыні, то ў Польшчы, то на Падоллі, то пад Масквою. Сваёй дзейнасцю ён ахоплівае амаль усю Усходнюю Еўропу. I як снег на галаву налятае са сваім войскам на ворага. Як? Чаму? Адкуль?
Вось што пісаў пра Альгерда яго сучаснік: «Князь мае велічны выгляд; твар яго румяны, прадаўгаваты, нос прамы, вочы блакітныя, вельмі выразныя, бровы густыя, светлыя, валасы і барада светла-русыя з сівізной, лоб высокі, чало яснае; ён росту вышэй сярэдняга, ні тоўсты, ні хударлявы, кажа гучным голасам, выразным і прыемным; ён добра ездзіць вярхом, але ходзіць, кульгаючы на правую нагу, таму звычайна абапіраецца на кій або на хлопчыка; па-нямецку разумее выдатна і можа свабодна размаўляць, аднак заўсёды кажа з намі праз перакладчыкаў».
У пачатку 1348 года ў Прусіі сабраліся паломнікі з Нямеччыны, Францыі, Ангелыпчыны. Да іх далучыліся прускія рыцары. Саракатысячнае войска выступіла ў паход. Вёў яго сам вялікі магістр Генрых Дусмер. 26 студзеня крыжакі па лёдзе перайшлі Вілію вышэй Коўна і рушылі на Трокі.
2 лютага на рацэ Страве, паміж гарадамі Жыжморы ды Стрэчунамі, абедзве раці сустрэліся. Альгерд апынуўся ў нязручным становішчы: за плячамі засталася дрэнна замерзлая Страва. I ўсё ж ён прыняў бой. Галоўны ўдар князь нанёс па цэнтры ордэнскіх харугваў. Беларускія і літоўскія воі пацяснілі крыжацкія шэрагі. Магістр, убачыўшы, што правае крыло беларуска-літоўскага войска аслаблена, рушьгў левы фланг сваёй раці ў абыход і ўдарыў па яго цэнтры. Але, якім моцным ні быў удар крыжакоў, беларусы і літоўцы вытрымалі яго і толькі пасля жорсткай сечы пачалі адступаць цераз Страву. Нечакана пад цяжарам тысячы людзей праламіўся лёд. Сотні і сотні воінаў патанулі. У тым ліку і Альгердаў брат пінскі князь Нарымонт.
Крыжакі так і не адважыліся пераходзіць раку і працягваць бітву. Альгерд адступіў, а магістр павёў сваю раць у Прусію.
Пасля бітвы на Страве Ордэн адмаўляецца ад буйных паходаў і пераходзіць да тактыкі дробных набегаў. Цяпер Трокскае княства магло сваімі сіламі стрымліваць крыжацкі націск. Альгерд звярнуў свой погляд на ўсход. Мэту сваёй палітыкі на ўсходзе Альгерд выказаў адкрыта: «Уся Русь павінна належаць Літве».
Альгерд уступіў у 1358 годзе у Смаленскае княства, узяў Мсціслаў і далучыў яго да Вялікага княства. Адначасова Андрэй Полацкі з палачанамі пасля доўтай аблогі завалодаў Ржэвам. Умацаваўшы горад, ён пакінуў там сваіх намеснікаў.
Альгерд
Трэба было заключыць мір з Ордэнам. У чэрвені 1358 года ў Нюрнберг да імператара Карла IV прыбыло Альгердава пасольства на чале з Кейстутам. Паслы заявілі, што Альгерд жадае замірыцца з Ордэнам і прыняць каталіцкую веру. Імператар накіраваў для перамоў з Альгердам пражскага арцыбіскупа Эрыста, герцага Валька Швейдніцкага і германскага правінцыйнага магістра Вальфрама Нэленбурга. Патрабаванні Альгерда Ордэн расцаніў як занадта вялікія. A патрабаваў ён вярнуць Вялікаму княству ўсе заваяваныя землі, перасяліць Ордэн на мяжу з татарамі, і «каб Ордэн не ўтрымліваў за сабою ніякага права на рускіх, каб уся Русь належала Літве». На такія ўмовы ні імператар, ні Ордэн не згадзіліся. У адказ імператарскім паслам Альгерд мовіў: «Цяпер добра бачу, што ў вас справа ідзе не пра маю веру, як кажаце, а пра грошы». Аднак Альгерд з Кейстутам дамагліся
таго, што ставілі за мэту: выйграць мірную перадышку ў вайне з Ордэнам.
1358 і 1359 гады прайшлі без вайны з прускімі рыцарамі. Альгерд зноў вярнуўся да спраў на ўсходзе. У 1359 годзе ў Бранску памёр князь Васілій. Ніканаўскі летапіс лаканічна распавядае пра наступныя падзеі: «й бысть вгь Брянск мятежь от лнхнх'ь людей н заметня велня н опустенне града; н потом нача обладатн Брянском князь Лнтовскнй». Трэба думаць, летапісец вось так туманна і незразумела паведамляў пра барацьбу ў Бранску двух палітычных груповак — пралітоўскай і прамаскоўскай. Гэта ўдача акрыліла Альгерда, ён задумаў вызваліць украінскія землі ад татар. I хаця пачаўся новы наступ крыжакоў, Альгерд увосень 1363 года выступае на татар у «Поля днкне».
Вызваленчая вайна падняволеных народаў, барацьба партый, палацавыя перавароты падрывалі моц Залатой Арды. Толькі пасля смерці хана Бардзібека ў 1359 годзе чатыры разы мяняліся ўладары ў Сараі. У 1362 годзе ў Ардзе зноў распачалася міжусобная барацьба. Крымская, Перакопская і Ямбалукская орды, пад уладай якіх знаходзілася ПаўднёваУсходняя Украіна, пазбавіліся магчымасці скарыстаць дапамогу цэнтральнай улады.
Татарскае войска сустрэлася з беларускім на рацэ Сінія Воды. 3 самага пачатку бітва склалася не на карысць беларускіх вояў — ім давялося шыхтавацца пад абстрэлам татарскіх лучнікаў. «Але нм стрельбою не зашкоднлн». Гонар ды славу перамогі над татарамі падзялілі з воямі і тысячы майстроў: рудакопы, кавалі, збройнікі, якія адзелі воінства ў баявыя даспехі. Зрабілі сваю справу і самастрэлы. Іх стральба жалезнымі балтамі дазволіла воям стрымаць татарскі націск. У цэнтры татарам так і не ўдалося прарваць фронт. He здабылі яны перамогі і на флангах. Наваградцы мужна змагаліся з ворагам, адбілі яго атакі і самі ўдарылі па татарах, «напнраючы на ннх з боков». Удар наваградцаў па татарскіх флангах і прынёс беларускаму войску перамогу. «Трупов татарскнх полны поля н рекн былн», — піша аб татарскіх стратах хроніка. У сечы загінулі ваяводы Катлубей, Кацібей-Бекер і Дзмітрый-Салтан.
Альгерд як след выкарыстаў сваю перамогу. Адразу пасля бітвы ён вызваліў ад татар гарады Белую Царкву, Звяніград, Пуціўль, захапіў татарскія фартэцыі Таргавіцу і Ачакаў, «н от Путнвля аж до вустя Дону от татаров внлно учнннлн н отстраннлн аж до Волгн». Землі ад вусця ракі Серэт да Чорнага мора, басейны рэк Днястра, Паўднёвага Падняпроўя былі вызвалены ад татар, «аж ледве часть нх праз Днепр утекла на Черное море н до Перекопу». Кіеўскае, Чарнігаў-
скае, Ноўтарад-Северскае княствы, Падолле ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. Краіны Усходняй і ПаўднёваУсходняй Еўропы на доўтія гады, пакуль у Крыме не ўтварылася агрэсіўнае Крымскае ханства, пазбавіліся спусташальных татарскіх набегаў.
У барацьбе за былыя землі Кіеўскай Русі Альгерд сутыкнуўся з Маскоўскім княствам. Быў у Альгерда саюзнік супраць Масквы — Цвер. Ганарлівыя цверскія князі і самі прэтэндавалі на ярлык вялікіх князёў уладзімірскіх (гэты традыцыйны тытул насілі маскоўскія ўладары). Князь Дзмітрый пасылае раць на Цвер. Цверскі князь Міхаіл адпраўляецца да Альгерда прасіць заступніцтва. I Альгерд дапамог: у 1368 годзе ён аб'яднаўся з Кейстутам, далучыў да сваіх войскаў смалян. Паход рыхтаваўся таемна. Некалькі тысяч простага люду пад аховай вояў масцілі ў пушчах праз гутпчар і балотві дарогі, наводзілі цераз рэкі масты. Па дарозе ў абыход маскоўскіх застаў павёў Альгерд сваё войска на Маскву.
Дзмітрый нават не паспеў і сабраць войскі для абароны сваёй сталіцы. Апалчэнні — каломенскае, дзмітраўскае ды маскоўскае, якія прыйшлі на яго кліч, — князь адправіў затрымаць Альгерда. Войскі Вялікага, Трокскага і Смаленскага княстваў разбілі невялікія дружыны Сімяона-Крапівы Старадубскага, Канстанціна Абаленскага, а пасля на берагах ракі Тросны перамаглі і старажавы полк.
Даведаўшыся ад палонных, што Дзмітрый у Маскве, Альгерд імклівым маршам падышоў да горада. Маскоўскі князь спаліў пасад і схаваўся ў Крамлі. Альгерд, прастаяўшві трое сутак, адступіў ад Масквы. «Хроніка Бвіхаўца распавядае, што Альгерд сказаў князю маскоўскаму: «Хоцв мы з табой памірыліся, але мне інакш не выпадае, як толькі прысланіць кап'ё сваё да сцяны твайго горада Масквы, каб славу ўчыніць, што вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Альгерд кап'ё сваё да Масквы прысланіў». Сеўшы на каня і ўзяўшы ў руку кап'ё, пад'ехаў ён да горада і кап'ё да сцяны прысланіў. A едучы назад, крыкнуў: «Княжа вялікі маскоўскі, памятай: «Кап'ё літоўскае стаяла пад Масквой».
Хаця да парві Дзмітрый Іванавіч змірыўся, што ў Цверы сядзеў варожы яму князв, але моц Масквы не зломлена. Ды ці пераможаш Маскву, якая ў хвіліну пагрозы шукае заступніцтва Залатой Арды? Такія нярадасныя думкі былі ў Альгерда. 3 усіх бакоў акружаюць яго дзяржаву ворагі: з захаду — Полыпча, з поўначві — Ордэн, з поўдня — Арда, з ўсходу — Масква.
Ордэн павольна, але ўпэўнена замацоўваўся на правым баку Нёмана, ствараў плацдарм для захопу Трокскага княства. Альгерд ды Кейстут задумалі буйны паход на Прусію.
Да 1369 года яны пачалі збіраць вояў. Агульная колькасць аб'яднаных войск Вялікага і Трокскага княстваў склала, паводде звестак, 70 000 вояў. Зразумела, гэта лічба завышаная, але можна сказаць, што ў паход на Прусію Трокскае і Вялікае княства сабрала амаль усе свае вайсковыя сілы.
Вялікі магістр таксама збіраў у Кралеўцы (Кёнігсбергу) рыцараў. У студзені 1370 года войскі Гедзімінавічаў рушылі на Прусію. Кейстут са сваімі атрадамі выступіў з Гародні, захапіў крыжацкую цвержу Орцэльсбург і спаліў яе, імкліва прайшоў праз усю Прусію і спыніўся каля Курышгофа. Сюды з беларускім войскам прыйшоў Альгерд. Разам з ім былі яго сын Ягайла і Кейстутаў сын Вітаўт. 3 Кралеўца на чале саракатысячнага войска выступіў вялікі магістр. Беларуска-літоўскае войска тым часам узяло Рудаўскі замак (цяпер Мельнікава Калінінградскай вобласці) і спынілася каля яго. 17 лютага сюды падышло і крыжацкае войска і спынілася каля вёскі Кведшаў. Адсюль віднеліся вогнішчы стану Гедзімінавічаў. Уначы крыжакі занялі баявыя пазіцыі. Ордэнскі маршал правёў разведку, здабыў «языка» і данёс магістру, што беларускія ды літоўскія харугвы стаяць каля Рудавы. На вайсковай нарадзе магістр вырашыў атакаваць.
Раніцай 18 лютага крыжакі рушылі ў бой. Сеча доўжылася ўвесь дзень. Абодва бакі панеслі вялікія страты: у войску Гедзімінавічаў загінула каля 5500 вояў, крыжакі страцілі маршала Генінга фон Шынекопа, 26 рыцараў, каля 400 чалавек вышэйшых і да 5 тысяч простых ратнікаў. Беларусы і літоўцы адступілі, але знясіленыя крыжакі не пагналіся за імі. Ордэн замоўчваў вынікі бітвы і тое, што ў ёй загінулі вядомыя крыжацкія ваяводы. Гэта наводзіла на думку, што ў сапраўднасці перамогу атрымаў Альгерд.
Ордэн мог цешыць сваё самалюбства падманлівай перамогай, але факт ёсць факт: пасля Рудавы крыжакі доўгі час не маглі правесці буйнога паходу ні супраць Трокскага, ні супраць Вялікага княства.
Альгерд не ведае спакою, дапамагае свайму брату валынскаму князю Любарту адваяваць у палякаў Уладзімір, ходзіць ізноў пад Маскву, абараняе Цвер ад маскоўскага князя. У 1272 годзе Альгерд і Кейстут таксама паспяшаліся на падмогу Цверы. Варожыя войскі сустрэлі каля Любуцка. У першым жа баі маскавіты разбілі перадавы Альгердаў полк. Гэта і вызначыла лёс далейшых падзей.
Альгерд, які не рызыкаваў у неспрыяльных яму становішчах, праявіў асцярогу. Абодва войскі, раздзеленыя глыбокім ярам, некалькі дзён прастаялі ў бяздзейнасці. Альгерд асцерагаўся Дзмітрыя, а той — Альгерда. Нарэшце князі заключылі перамір'е. Альгерд абяцаў, што Міхаіл Цверскі верне
ўсе заваяваныя гарады Маскве, і адмаўляўся дапамагаць яму надалей. Тым самым Альгерд выдаваў свайго саюзніка на расправу Дзмітрыю. Апрача таго, па дамове цверскі князь павінен быў ваяваць у выпадку вайны супраць Альгерда.
Яго няўдачу адразу ж выкарыстаў смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, які пайшоў на саюз з Дзмітрыем Іванавічам.
Няўдача пад Любуцкам моцна засмуціла Альгерда. Ужо з меншым захапленнем бярэцца ён за справы дзяржаўныя, згасае яго былая энергія. Дый гады не тыя: да восьмага дзесятка набягае. Немалады, асабліва ўжо не разгонішся. У яго вяку людзі радуюцца спакою, унукам, згадваюць мінулае. Ды, відаць, наканавана было не бачыць яму спакою да самай смерці. Лівонскія і прускія рыцары спусташалі набегамі Жамойць ды Аўкштоту. I ўжо яго сыны — Андрэй Полацкі, Ягайла, Свідрыгайла — водзяць дружыны ў бой з крыжакамі.
Помсцячы крыжакам, Альгерд сам узначаліўу 1376 годзе паход на Прусію. Разам з ім ішоў і Кейстут. Нібыта зноў вярнуліся маладыя гады, калі вадзіў ён баявыя дружыны на ворага. Амаль сорак гадоў таму ўпершыню павёў ён вояў пад Брандэнбург. Даўно ГІрусія не ведала такога нашэсця. Воі жорстка помсцілі Ордэну: гарэлі вёскі і мноства нар'оду загінула пад іх мячамі, сотні трапілі ў палон.
У наступным годзе, 18 лістапада, Альгерд памёр. Перад самай смерцю па просьбе сваёй другой жонкі, цвярской князёўны Ульяны, і яе духоўніка, пячэрскага архімандрыта Давыда, гаспадар Вялікага княства прыняў схіму.
«Се язь князь велнкнн Олгердь» — так тытулаваў ён сябе ў граматах. Яго справы і здзяйсненні пацвярджаюць, што ён сапраўды быў «князь велнкнй».
КНЯЗЬ-ВОІН
КЕЙСТУТ
Сын княгіні Вольгі Кейстут увайшоў у гісторыю як герой вайны з крыжакамі. Кейстут «волею своею» правіў у Трокскім княстве, а гэта Гарадзенская, Берасцейская, палова Наваградскай зямлі, ды яшчэ яго ўладу прызнавала Жамойць. Дзякуючы сваёй мужнасці і смеласці Альгерд у 1345 годзе стаў вялікім князем літоўскім і рускім.
Пасля смерці Гедзіміна ў 1341 годзе ўладу ў Вільні пераняў яго малодшы сын Яўнута. Ды толькі яго ўлада была слабай, бо Гедзімінавічы пачувалі сябе сапраўднымі ўладарамі ў сваіх удзелах. Гэта вырашыў скарыстаць Ордэн, які рыхтаваўся да буйнога паходу на Вялікае княства Літоўскае. Вось тут браты Альгерд і Кейстут занепакоіліся. Яны задумалі захапіць уладу ў свае рукі. У 1345 годзе Кейстут нечаканым нападам завалодаў Вільняй. Яўнута, хоць і ўцёк, але быў злоўлены. Кейстут праявіў высакароднасць, ён не пакараў яго. Так да ўлады прыйшоў Альгерд. Кейстут прызнаў яго правы. «Табе належыць быць вялікім князем у Вільні, ты нам старэйшы брат, а я з табою буду разам». За ўсімі Гедзімінавічамі заставаліся іх ранейшыя землі.
Браты заключылі дамову. «А докончалн межн себе: князь Кейстутнй велнкнй н велнкнй князь Ольгнрд, нлн который то волостн собе розделнлн. A то свон докончають, што прндобудуть: град-лн нлн волостн, да то делнтн на полы, а бытн нм до жнвота в любвн, во велнкой мнлостн; а правду межн себе на том далн: не мстнтн лнхом ннкомуже на ннкогоже. Такоже бытн н до жнвота своего в той правде».
Калі Альгерд першынство аддаваў палітыцы аб'яднання ўсходнеславянскіх земляў, дык Кейстуту выпала нялёгкая місія стрымліваць крыжацкі наступ. Толькі з 1345 па 1377 год прускія рыцары здзейснілі 70 паходаў на Вялі-
Кейстут
кае княства Літоўскае і Рускае, а лівонскія — 30. Але і сам Кейстут шмат разоў нападаў на Прусію і Лівонію.
Ордэнскія летапісы пакінулі нам шмат апавяданняў пра гераізм Кейстута. Нават крыжакі прызнавалі ў ім рыцарскую высакароднасць. «Кейстут болей за ўсё любіў вайну і праўду. Калі ён жадаў напасці на прускую зямлю, заўсёды папярэдне паведамляў пра гэта маршалам Ордэна, а калі паведаміў, заўсёды з'яўляўся. Калі ён заключаў мір з магістрам, то трымаў яго моцна. Калі ён лічыў каго-небудзь з браціі нашай чалавекам храбрым і мужным, то аказваў яму шмат любові і гонару».
Паважалі Кейстута і палякі. Польскі храніст Ян Длугаш пісаў: «Кейстут, хоць язычнік, быў мужам доблесным: сярод усіх сыноў Гедзіміна ён вызначаўся добрым розумам і зна-
ходлівасцю, і, што больш усяго робіць яму гонару, ён быў адукаваны, чалавекалюбівы і праўдзівы ў словах». У тыя жорсткія часы Кейстут паказваў прыклады высакародства і чалавекалюбства... Кейстута можна назваць князем-воінам, не гаспадаром, а правадыром ваеннай дружыны, у якой цаніліся баявыя якасці: сіла, адвага, мужнасць, гераізм, самаахвярнасць, знявага да смерці і знаходлівасць. Чытаеш у хроніках пра дзеянні Кейстута, як пра подзвігі героя прыгодніцкага рамана.
Толькі мужнасць і знаходлівасць Кейстута выратоўвалі беларускія землі ад варожага нашэсця. У 1350 годзе 40-тысячнае венгерскае войска рушыла на Берасцейшчыну. Спыніць такую раць у Кейстута не было сілы, і тады ён вырашае рызыкнуць. Трокскі князь пераправіўся цераз Буг і заявіўся ў непрыяцельскі стан, які размяшчаўся каля Мельніка. Венгерскаму каралю Людовіку Кейстут прапанаваў мір і абяцаў прыняць у каталіцтва. Нечуваны поспех! Людовік нават не паверыў. Тады Кейстут дае клятву па паганскім звычаі, адсякае мячом галаву валу і абмывае яго крывёю рукі і твар, тое ж робяць яго паплечнікі. Цяпер Людовік не сумняваецца ў шчырасці Кейстута. Дамова заключана. Кейстут разам з каралём Людовікам адпраўляецца ў Венгрыю прымаць хрысціянства і па дарозе ўцякае. Вось такой незвычайнай дыпламатыяй Кейстут прадухіляў варожыя нашэсці. Вельмі часта яму даводзілася праяўляць кемлівасць і рашучасць. Нават ажаніўся ён, кінуўшы выклік багам, на жрыцы Біруце. На такое ніхто не адважыўся б, але толькі не Кейстут. Каханне і рашучы характар пераадолелі забароны і забабоны. Аднойчы ў Паланзе каля свяцілішча багіні Праурмі Кейстут сустрэў прыгожую дзяўчыну і, уражаны, спыніў каня: «Не ведаю, хто ты — ці багіня з неба, ці дзяўчына. Калі ты дзяўчына, будзь маёй жонкай. Я жамойцкі князь, але з гэтага часу буду табе верным слутою». Бірута адказала: «Нават калі б я і жадала, усё роўна не змагла б выканаць тваю волю, князь: я вайдэлотка, дала клятву Перкуну не мець мужа». I калі жрацы адмовіліся выдаць прыгажуню за яго, ён ноччу наехаў на свяцілішча і сілай забраў яе. Каханне было мацней за волю багоў, за якіх ён змагаўся і гатовы быў ахвяраваць жыццём.
Кейстут умеў выкарыстоўваць зручны для сябе момант. У цяжкім становішчы ён не губляўся. Двойчы Кейстут быў у палоне ў крыжакоў і кожны раз уцякаў з няволі.
Першы раз — у 1360 годзе. Кейстут і Альгерд палявалі ў лясах каля Бельска і трапілі ў засаду. У баю князя выбілі з сядла. Кейстута прывезлі ў Марыенбург да магістра Вінрыха фон Кніпродэ, а той засадзіў яго за сцены вязніцы. На-
Кейстут і Бірута. 1872 г.
глядаў за нявольнікам крыжак Альф. Але ў размовах з ім Кейстут даведаўся, што яго ў маленстве захапілі на Літве крыжакі. Альф прыняў блізка да сэрца расказы Кейстута пра змаганне літвінаў з крыжакамі і выклікаўся дапамагчы яму. У каморы, дзе сядзеў Кейстут, было закладзенае цэглаю і завешанае дываном акенца, якое выходзіла ў бок крапаснога рова. Альф прынёс кірку, і князь па начах прабіваў пралом. Раніцай Кейстут завешваў яго дываном, а Альф выносіў смецце. Восем месяцаў спатрэбілася, каб зрабіць
пралом. Калі ён быў гатовы, вязень па вяроўцы спусціўся ў роў. Яго з конямі чакаў Альф. Яны апрануліся ў рыцарскія плашчы з чорнымі крыжамі, селі на коней, узятых з стайні магістра. Варта прыняла іх за крыжакоў і адчыніла замкавую браму. Па дарозе уцякачам сустракаліся рыцары, якія віталіся з імі па рыцарскаму звычаю. Дабраўшыся да Трокаў, Кейстут адаслаў магістру ліст, у якім дзякаваў яму за добры прыём і пакой. Ну, а калі богі дапамогуць яму злавіць Кніпродэ, дык ён дасць яму больш надзейны пакой.
Кейстут вырашыў адпомсціць крыжакам і пайшоў на Прусію. У баі каля замка Экэрсберг на Кейстута напаў рыцар Вернер Віндэнгейм, моцным ударам дзіды выбіў яго з сядла. Князь не разгубіўся, ускочыў на ногі і, схапіўшы шчыт і дзіду, параніў Вернеравага каня. У той жа момант на князя напаў рыцар Дойбан. Кейстут гатовы быў замірыцца і прапанаваў рыцару: «Апусці дзіду». — «Чаму ж мне не адпомсціць язычніку!» — адказаў рыцар. — «Спыніся! Я — Кейстут. Ідзі да мяне на службу, я зраблю цябе багатым». Але рыцар працягваў бой, адказаўшы: «Mae ўладары ў адну гадзіну дадуць мне болей, чым ты за ўсё жыццё». Кейстут трапіў у палон, але змог уцячы.
Так, у адвазе і дасціпнасці Кейстуту не адмовіш. Але стрымаць наступ Ордэна яму было цяжка. Штогод крыжакі рабілі паходы на яго ўладанні. Яны ператваралі край у пустыню, толькі попел спаленых вёсак і гарадоў заставаўся пасля іх.
Асабліва цяжкай была страта Коўна. У 1362 годзе крыжакі ўзялі горад у аблогу. На дапамогу абложаным прыйшлі з войскам Кейстут і Альгерд, але сілы былі няроўныя. Кейстут і цяпер праявіў мужнасць. Князь прыехаў у крыжацкі стан і сустрэўся з магістрам. «Хочаш узяць горад без правадыра? Калі б быў бы ў Коўна, ты ніколі не авалодаў бы ім!» — мовіў Кейстут. — «Дык навошта ты пакінуў горад, калі ўбачыў, што мы набліжаемся?! — спытаў магістр. — «Таму што тады мой край застаўся бы без галавы», — растлумачыў Кейстут. — «Калі хочаш, дык вазьмі з сабою столькі людзей, колькі табе патрэбна, і ўвайдзі ў горад. Мы спадзяёмся на Бога і думаем, што ты не зможаш абараніць горад», — самаўпэўнена пахваліўся магістр. — «Як жа я ўвяду туды сваё войска, калі ўсё поле вакол перарыта равамі і пакрыта засекамі?» — пацікавіўся Кейстут. Магістр, які хацеў выглядаць высакародным, прапанаваў: «Абяцай мне, што пойдзеш абараняць горад, і я загадаю засыпаць равы і разабраць засекі». Але воіны, якія прыехалі з Коўна, упэўнілі князя, што гарнізон вытрымае аблогу. Раззлаваны магістр выправіў Кейстута назад. «Кароль, болей табе няма чаго размаўляць са мною, ідзі да сваёй варты».
К.Келісінскі. Пячатка Кейстута. 1841 г.
25 дзён доўжылася аблога Коўна. 10 красавіка пачаўся штурм. Шэсць дзён адбівалі прыступы абаронцы. Амаль усе яны загінулі. Крыжакі падцягнулі да сцен абложныя машыны, з якіх лучнікі пасылалі ў замак запаленыя стрэлы. Неўзабаве замак ахапіла полымя. Радасныя крыкі крыжакоў змешваліся з адчайнымі крыкамі абаронцаў, якія гінулі ў агні. I тады кіраўнік абароны — Кейстутаў сын, наваградскі князь Войдат — з апошнімі воінамі рынуўся ў бой, жадаючы прабіцца праз крыжацкія шэрагі, але быў узяты ў палон.
Паходы на Трокскае княства адбываліся ў 1362 і 1363 гадах. У адказ Кейстут, Альгерд, Патрыкій Кейстутавіч, Аляксандр Карыятавіч здзейснілі паход на Прусію. Яны дайшлі да Куршскага заліва і спалілі чатыры замкі. Аднак Кейстут хацеў міру з Ордэнам.
У 1366 годзе Кейстут дамовіўся з магістрам Ордэна пра сустрэчу ў горадзе Інстэрбургу. Магістр, баючыся ваяўнічага князя, размясціў вялікі атрад рыцараў у замку Тамава. Па дарозе Кейстут спыніўся адпачыць. Нечакана ў яго стан забег паранены стралою зубр. Князь адчуў няладнае: «У тым баку, адкуль прыбег зубр, ёсць, пэўна, узброеныя людзі». Ён падняў воінаў на коней, павёў іх да Тамава і знянацку напаў на крыжацкую засаду. Рыцары, якія снедалі ў замку, ледзь паспелі падняць ланцуговы мост, а тыя, што былі за сценамі, загінулі. Пераможцы завалодалі крыжацкімі конямі і адправіліся на сустрэчу з магістрам. Калі яны прыехалі ў Інстэрбург, адзін з рыцараў заўважыў, што князь і яго світа сядзяць на конях, якія належалі яго атраду. Ад здзіўлення ён
ускрыкнуў: «Гэтага я ніколі не чакаў!» Кейстут дасціпна адказаў: «Што рабіць, такія цяпер сталі часы і норавы».
Кейстут карыстаўся вялікай павагай у крыжакоў, якія лічылі яго годным праціўнікам. Яго слову верылі. Калі ён даваў абяцанне, дык трымаў яго. Таму крыжакі без боязі расправы здаваліся яму. Па-рыцарску мог ён падараваць жыццё самаму лютаму ворагу, калі бачыў яго бяссілле і паражэнне. I крыжакі часам праяўлялі высакароднасць да Кейстута. Гэтак, у адным з баёў тануў смаленскі князь, крыжакі выратавалі яго і адпусцілі на волю — бо ён быў сваяком Кейстуту.
Але не варта і ідэалізаваць адносіны Кейстута з крыжакамі. Яны агнём і мячом пустошылі беларускія і літоўскія землі, ператваралі іх у пустыню. Тым самым адказваў і Кейстут. Як ні намагаліся яны скарыць Трокскае княства, Кейстут адбіваў іх паходы. Калі ж выпадала якая мірная перадышка, дык Кейстут прыходзіў на дапамогу братам — то Любарту ў вайне з Польшчай за Валынь, то Альгерду ў барацьбе з Масквой. Сваім ваяўнічым запалам Кейстут нібы акумуліраваў пасіянарнасць літвінаў і быў для іх прыкладам. Воіны яго багатварылі. Мудры і разважлівы Альгерд, рашучы і мужны Кейстут складалі ідэальны дуамірат уладароў. Невыпадкова, што пры іх уладаранні Вялікае княства Літоўскае дасягнула самага значнага тэрытарыяльнага росту. Былі пераможаны пагрозлівыя татары, адбіты прэтэнзіі палякаў на Валынь і Падолле, Масква бачыла літвінскія дружыны каля сваіх сцен, а непераможныя крыжакі з дапамогай Еўропы так і не змаглі скарыць Літву. Безумоўна, за ценем Альгерда гублялася велічная постаць Кейстута як дзяржаўнага дзеяча і палітыка, але найважнейшыя рашэнні вялікі князь прымаў з братам. А паспрабаваў ён пайсці супраць яго — Кейстут звязнеў брата ў 1350 годзе і вымусіў адмовіцца ад вайны супраць Масквы.
Тады ў 1366 годзе з Ордэнам было заключана перамір'е. Але гэта не значыла, што Кейстут уклаў свой меч у похвы. Калі дазваляў час і магчымасць, ён дапамагаў Альгерду ў вырашэнні агульнадзяржаўных задач. У 1368 годзе ён удзельнічаў у паходзе Альгерда на Маскву. А ў 1372 годзе сам узначаліў аб'яднанае войска гарадзенскага князя Вітаўта, полацкага князя Андрэя і друцкага князя Дзмітрыя ў дапамогу цвярскому князю Міхаілу. Саюзнікі заваявалі Кашын, Малогу, Угліч, Бежацкі Верх, Дзмітраўск, Кісму і Таржок, якія былі далучаны да Цвярскога княства. Хоць галоўнай сваёй мэтай князь лічыў абарону Літвы ад крыжакоў. Менавіта ён быў ініцыятарам паходу на Ордэн у 1370 годзе. Напярэдадні крыжакі захапілі замак Баербург і перабілі 900
К.Альхімовіч. Смерць Кейстута. 1878 г.
чалавек. Угневаны Кейстут на сустрэчы з маршалам Генінгам фон Шынекопам папярэдзіў яго: «На будучую зіму я думаю наведаць грасмайстра і прасіць у яго добрага прыёму». А гэта азначала, што ён нападзе на Прусію. Маршал самаўпэўнена адказаў: «Будзеш нам мілым госцем, мы прымем вас з належнай пашанай». I зімой 1370 года Кейстут і Альгерд рушылі на Прусію. 2 лютага адбылася бітва каля замка Рудава. Воіны Кейстута стрымалі націск крыжакоў,
калі яны пацяснілі воінаў Альгерда. Да маршала Шынекопа, які вярхом на кані з прыгорку назіраў за бітвай, прабіўся літвін Вішвіл і забіў яго стралой з арбалета. Смерць правадыра прымусіла крыжакоў спыніць бітву. Кейстут без перашкод адвёў войска ў Літву. Пасля Рудаўскай бітвы крыжакі доўті час не маглі напасці на Вялікае княства Літоўскае.
Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе Кейстут прызнаў яго сына Ягайлу вялікім князем. Мудрым словам Кейстут дапамагаў маладому гаспадару правіць дзяржавамі. Толькі Ягайла марыў пра адзінаўладнае праўленне і таму заключыў з Ордэнам тайную дамову супраць Кейстута. Астэродскі камандор Куна Лібштэйн папярэдзіў Кейстута пра змову. «I ты таго не ведаеш, што князь вялікі Ягайла пасылае да нас Вайдылу і ўжо запісаўся з намі, як цябе пазбавіць сваіх месцаў, каб яны дасталіся яму разам з сястрою Ягайлы».
Кейстут расказаў сыну пра папярэджанне камандора аб здрадзе Ягайлы: «Ты з ім у сяброўстве жывеш, а ён ужо запісаўся на нас з немцамі», — нібыта дакор Вітаўту прамовіў Кейстут. А Вітаўт не мог паверыць у здраду сябра. «Не веру таму, гэтага няма, бо ён са мною гаразда жыве, і калі б што і мне явіў», — адказаў Вітаўт. Як было паверыць у чорны намер братаніча? Тым больш, і сын Вітаўт не хацеў верыць у яго здраду. Тады Кейстут вырашыў праверыць Ягайлу. Ён папрасіў у яго войска для авалодання цвержай Баербург. Ягайла не адмовіўся. Але якім было расчараванне трокскага князя, калі пад Баербург прыйшоў пасланы братанічам невялікі атрад. Стала ясна, што Ягайла вядзе хітрую гульню. Штурм замка закончыўся няўдачай. Кейстут абвінаваціў Ягайлу. У 1381 годзе крыжакі напалі на Трокскае княства, але землі Ягайлы не чапалі. Натуральна, што ўзраслі падазрэнні. Варта было Кейстуту выступіць на замак Веслаў, як яго чакалі са зброяй крыжакі. Тое ж чакала яго і каля іншых замкаў. Нехта папярэджваў крыжакоў. А гэты нехта добра ведаў намеры Кейстута. Пасля таго як Ягайлаў брат Скіргайла з лівонскімі рыцарамі паспрабаваў захапіць Полацк, Кейстут не сумняваўся. «Бачыш, як Ягайла крыўдзіць мяне: за Вайдылу аддаў сястру маю братанку; запісаўся з немцамі на маё ліха. А вось трэцяе. 3 кім мы ваюем? — 3 немцамі. А ён з імі Полацк дабывае. Ужо тое праявілася, што яны на нас сутграць сталі з немцамі!» Але без прамых доказаў Вітаўт і цяпер не паверыў бацьку. «Я яшчэ давяраю Ягайлу». А Кейстут ужо не давяраў Ягайлу.
Як заўсёды, ён дзейнічаў рашуча. Напаў на Вільню і знянацку захапіў Ягайлу. У велікакняжацкай канцылярыі былі знойдзены граматы — дамовы з Ордэнам. Сумненні расталі. Гэтыя граматы Кейстут паказаў Вітаўту: «Ты мне не верыў,
а гэта тыя граматы, што пісаліся на нас, але Бог нас засцярог. Я князю вялікаму Ягайлу нічога не ўчыніў, не рушыў ні скарбаў яго, ні статкаў, а сам у мяне ў няволі ходзіць, толькі з малою стражаю. А вотчыну яго, Віцебск і Крэва, усе месцы, што бацька яго трымаў, то ўсё даю яму. Hi ў што іх не ўступаюся. А тое ўчыніў, сцерагучы сваёй галавы, пачуўшы, што на мяне ліха мысліцца». I цяпер Кейстут паводзіць сябе высакародна — гэта высакароднасць воіна.
Каля года ўладарыў Кейстут у Вялікім княстве. Наколькі яго любілі ў народзе, сведчыць той факт, што пры навіне пра яго ўскняжанне «полочане возрадовалнся». Але давялося Кейстуту прыводзіць да пакоры Ягайлавых братоў. Адзін з іх, Карыбут, адкрыта паўстаў на яго. Кейстут выступіў на яго да Ноўтарад-Северскага. Гэтым скарыстаўся Ягайла, які праз свайго брата Скіргайлу змовіўся з крыжакамі, і тыя прыслалі яму войскі. Былі захоплены Вільня і Трокі. Кейстут, хоць меў пяцітысячнае войска, хацеў пазбегнуць братазабойчай разні.
Паслы Ягайлы прасілі Вітаўта: «Князь вялікі Ягайла паслаў нас да цябе, каб ты ўеднаў нас з бацькам тваім, каб ён трымаў сваё, а вы сваё, а бою паміж нас не было, кровапраліцця не ўчынялася. Ты прыехаў бы да брата свайго, князя вялікага Ягайлы. А мы праўду даем, каб табе чыста ад'ехаць у раць сваю. А паміж вас быў добры канчатак». Вітаўт запатрабаваў, каб за Ягайлу паручыўся яго брат Скіргайла. Той «праўду даў» — паручыўся за Ягайлу. Вітаўт паверыў і прыехаў да Ягайлы ў лагер. Ягайла раскайваўся, казаў, што не хоча праліваць крыві, кляўся ў сваім шчырым намеры. Даверлівае сэрца Вітаўта падалося на хітрыкі. Ён абяцаў угаварыць бацьку сустрэцца з Ягайлам і папрасіў: «Яшчэ, браце, пашлі Скіргайлу, каб ён і я ўчыніў праўду бацьку свайму, каб яму чыста прыйсці і зноў ад'ехаць у раць, а князь Скіргайла ад цябе даў праўду». Так і вырашылі. Вітаўт і Скіргайла прыехалі да Кейстута, пакляліся ад імя Ягайлы і ад свайго імя ў бяспецы на перамовах. I мудры, вопытны Кейстут паверыў, бо і сам хацеў пазбегнуць міжусобнай вайны.
Як толькі бацька і сын прыехалі да Ягайлы, іх адразу шчыльна акружылі. Ягайла прапанаваў: «Паедзем у Вільню, там дамовімся».
Кейстута і Вітаўта звязенілі. Ягайла не стрымаў клятвы. I гэтая аблуда была горш за раны. Трывожна было за дзяржаву. Што яе чакае пры такім злахітрым уладары? Баючыся народнага гневу, Ягайла ўпотайкі перавёз Кейстута ў Крэўскі замак. На пятыя суткі зняволення дзверы склепа адчынілся, і туды ўварваліся Ягайлавы служкі. Упаў засечаны мячом
верны слуга — Рыгор Амуліч. Забойцы накінуліся на славутага князя і задушылі яго. А народу Ягайла паведаміў, што Кейстут скончыў сам жыццё. I нежывога баяўся ён — Кейстута.
Безумоўна, шкада, што такая смерць напаткала Кейстута. Гэта не гісторыя адплаціла яму такой нягоднай няўдзячнасцю, гэта ён пайшоў ад яе — жорсткай, вычварнай, подлай; пайшоў у бессмяроцце. I цяпер можна толькі шкадаваць, бо пры Кейстуце гісторыя Вялікага княства склалася б інакш, ён «ачалавечыў» бы яе сваёй прысутнасцю.
СЛАЎНЫ ПА ЎСІХ ЗЕМЛЯХ
ВІТАЎТ ВЯЛІКІ
«Н был князь велнкнй Внтовт снльный господар н славен по вснм землям, н много царей н князей служнлн у двору его», — вось так узнёсла пісаў беларускі летапісец пра вялікага князя Вітаўта. I не толькі ён. «Вялікім было ў свой час імя Вітаўта», — адзначаў папа рымскі Энеўш Сілвус. «Князь вялікага сэрца і славы шырокай» — гэта ўжо прызнанне польскага храніста М.Мяхоўскага. I праз час памяталі пра яго велічныя здзяйсненні. Нямецкі дыпламат Герберштэйн у XVI стагоддзі справяддіва зрабіў выснову: «Муж, лепшага за якога Літва не мела». Мудрае праўленне Вітаўта ўзгадвалі як залатыя часы Вялікага княства Літоўскага. Паэт Мікола Гусоўскі прысвяціў славутаму ўладару паэтычныя радкі:
Факельшчык войнаў са слабым, а з дужым анёл-міратворац.
Ставіў аголены меч свой, як слуп пагранічны, Перад нашэсцем ворагаў з поўдня і ўсходу.
Пры Вітаўце Вялікае княства Літоўскае дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. Ад Паддяшша на захадзе да ракі Угры на ўсходзе, ад Балтыйскага мора на поўначы да Чорнага мора на поўдні пралягалі межы Вітаўтавай дзяржавы. Гэта плён яго жыцця. А цяжар быў неймаверны: страты родных, прыніжэнні, нястачы, няволя, неспакой, войны, паходы...
Нарадзіўся Вітаўт у 1350 годзе ў замку Трокі*. Бацькамі яго былі трокскі князь Кейстут і былая язычніцкая жрыца Бірута.
Нялёгкі выпаў шлях Вітаўту да велікакняжацкага пасада. У 1376 годзе ён стаў гарадзенскім князем. Ужо на той час вызначыўся ён вайсковай доблесцю ў баях з крыжакамі.
‘Паводле меркавання польскага гісторыка Т.Васілеўскага, Вітаўт нарадзіўся каля 1354—1355 гадоў.
Летапісцы называюць яго «ўдалым». Аднак лёс сурова выпрабоўваў гарадзенскага князя. Стрыечны брат князь Ягайла ў 1382 годзе па-здрадніцку забіў Кейстута. Такі лёс чакаў і Вітаўта, якога Ягайла кінуў у падзямелле Крэўскага замка. Выратавала князя яго жонка, дачка смаленскага князя Ганна. Яна пачула размову варты: «Калі князь вялікі Вітаўт будзе сядзець тут далей, дык яго чакае тое самае, што бацьку». Угаварыла княгіня дапамагчы ёй нявесту Кейстутавага слуті Рыгора Амуліча, Алену, якая падавала Вітаўту ежу. I вось у адзін з восеньскіх вечароў Ганна разам з Аленай прыйшла да мужа ў склеп. Вартавыя ўжо прызвычаіліся да іх наведванняў і цяпер нічога падазронага не заўважылі. У склепе Алена звярнулася да Вітаўта: «Князь, ты павінен як мага хутчэй уцякаць. Ягайла загубіць цябе, як загубіў Кейстута. Апрані маю адзежу ды ідзі з княгіняй, а я застануся тут. Ужо цёмна, ніхто не даведаецца». Вітаўт запярэчыў: «Што ты кажаш? Ты ведаеш, што тады чакае цябе?» «Ведаю, што мяне чакае, але маёй смерці ніхто не адчуе, а твая смерць была б няшчасцем для Літвы. Уцякай князь!» Вітаўт адмаўляўся, і тады мужная дзяўчына адказала: «Я жадаю паслужыць Радзіме — мне прыемна будзе памерці за Літву. Ты, вызваліўшыся, зробіш дзеля яе столькі добрага, дазволь і мне ўдзельнічаць у гэтым. Калі любіш Літву, дык паслухай мяне». Вітаўт прыняў Аленіну ахвяру, пераапрануўся ў яе вопратку. Разам з жонкай ён выйшаў са склепа. Невысокага росту, без барады, з доўгімі да плеч валасамі і ў жаночай вопратцы, ён быў падобны на жанчыну. Вартавыя гэтак і не разгледзелі падману. Вітаўт па вяроўцы спусціўся са сцен замка, перайшоў па грудзі ў вадзе роў і ўцёк з няволі. У дамоўленым месцы яго чакалі верныя слугі з конямі. Услед за Вітаўтам з замка выехала і княгіня Ганна. Паводде падання, на месцы, дзе Вітаўт сустрэўся з жонкай, ён пазней пабудаваў славутую Маламажэйкаўскую царкву-мураванку. A гераічная дзяўчына Алена заплаціла жыццём за жыццё Вітаўта. Такая была плата за волю...
Шлях Вітаўта ляжаў да крыжакоў. Ордэн згадзіўся падтрымаць яго пры ўмове перадачы Трокскага княства ў васальную залежнасць ад сябе. Восенню 1383 года крыжацкае войска і дружына Вітаўта адваявалі Трокі, аднак Ягайла неўзабаве зноў захапіў замак. Наступны паход на Літву адбыўся ў 1384 годзе. На выспе пасярод Нёмана крыжакі пабудавалі моцны замак Марыенвердэр. На радасцях магістр прагаварыўся: «3 дапамогаю такіх замкаў знішчым Літву без ніякай цяжкасці». Вітаўт зразумеў сапраўдную мэту крыжацкай дапамогі — «знішчыць Літву». Быць здраднікам і ворагам Радзімы Вітаўт не хацеў. Таму і прыняў ён прапано-
І.Мацкавічус. Вітаўт. 1930 г.
ву Ягайлы памірыцца. Пакідаючы Ордэн, Вітаўт захапіў два крыжацкія замкі — Юрбург і Баербург.
Ягайла вярнуў Вітаўту на ленных правах Трокскае княства і даў яму Луцк. Але неўзабаве забраў Трокі і перадаў іх свайму брату Скіргайлу, а пасля забраў і Луцк. У брата Вітаў-
та Таўдзівіла быў адняты Наваградак, а ў сваяка Івана Гальшанскага — Гальшаны. Асцярагаючыся Вітаўта, Ягайла ўзяў з яго клятву не высылаць ні да кога паслоў, не дамагацца спадчынных уладанняў. Той клятвай Ягайла ставіў Вітаўта ў поўную залежнасць ад сябе, пазбаўляў усялякай палітычнай самастойнасці. Але і гэтага здалося яму мала. Вітаўтавы двор у Гародні наваднілі Ягайлавы шпегі, якія паведамлялі свайму гаспадару пра кожны крок гарадзенскага князя. Вось як пісаў Вітаўт пра сваё становішча: «Нават дзіця маё, маю дачку, не дазволена мне было выдаць замуж за каго я жадаў, баяліся, каб я такім чынам не набыў сяброў і аднадумцаў, хоць многія суседнія князі прасілі яе рукі. Адным словам, я быў нібыта нявольнік ва ўладзе Ягайлы, а брат яго, Скіргайла, уладар маіх родных Трок, рабіў замах на маё жыццё».
Асабістую крыўду яшчэ можна было сцярпець, але Вітаўт не мог змірыцца з тым, што Ягайла гандляваў Бацькаўшчынай. Каб стаць польскім каралём, ён у 1385 годзе заключыў з палякамі унію, паводде якой Вялікае княства Літоўскае далучалася да Польшчы. У сярэдзіне 1389 года Вітаўт сабраў у гарадзенскім замку сваіх паплечнікаў і заявіў, што палякі завалодалі Літвой і правяць ёю. Паплечнікі прапанавалі захапіць Вільню і ўзвесці на вялікае княжанне Вітаўта. Было вырашана, што Вітаўт прывядзе ў сталіцу абоз з дровамі, пад якімі на вазах схаваюцца воіны. Неўзабаве выпаў зручны момант. Напрыканцы года пачаліся хваляванні ў Полацку, намеснік Ягайлы Скіргайла адправіўся з войскам супакойваць палачан. У Вільні ад яго імя застаўся кіраваць князь Карыбут Альгердавіч. Вітаўт вырашыў дзейнічаць. Да Вільні адправіўся атрад яго воінаў, схаваных у вазах з дровамі. Але Карыбута нехта папярэдзіў. Абоз акружылі каля горада і раззброілі Вітаўтавых воінаў. Змова правалілася. Вітаўта чакала жорсткая расправа з боку Ягайлы. Цяпер на яго міласць ён не спадзяваўся, а гатовы быў зброяй змагацца з ім. У саюзнікі ён выбраў зноў Ордэн. Крыжакі хоць і былі злосныя на Вітаўта за ранейшы падман, але забыліся на яго, бо жадалі распаліць у Вялікім княстве міжусобную вайну.
Пакінуўшы ў Гародні ды Бярэсці гарнізоны, Вітаўт адправіўся ў Ордэн прасіць дапамогі. 9 студзеня 1390 года ў Гародні, куды Вітаўт вярнуўся, была падпісана дамова з Ордэнам. Вітаўт прызнаваў сябе ордэнскім васалам.
Першым ваенныя дзеянні пачаў Ягайла, які з польскім войскам захапіў Бярэсце і Камянец, а пасля абклаў Гародню. На дапамогу сваёй сталіцы з ордэнскім войскам прыйшоў Вітаўт. Ён не змог пераправіцца цераз Нёман і адступіў, аддаўшы горад на расправу Ягайлу. Аднак у жніўні Вітаўт і
К.Келісінскі. Пячаткі Вітаўта. 1841 г.
52-тысячнае крыжацкае войска на чале з маршалам Энгельгартам Рабэ абклалі Вільню. Крыжакі захапілі Крывы замак, але Вышні і Ніжні замкі вытрымалі аблогу. Наступным летам крыжакі паўтарылі паход на Вільню, і на гэты раз безвынікова. Тым не менш Вітаўт працягваў барацьбу. На яго бок перайшоў Полацк. Нарэшце Ягайла звярнуўся праз паслоў да Вітаўта: «Не спусташай болей той зямлі літоўскай, сваёй і нашай вотчыны. Пайдзі, брат, з намі на мір і будзь з намі ў вялікай і братэрскай любові. I бяры сабе вялікае княжанне ў Вільні, пасад вялікага стрыя твайго князя Альгерда і бацькі твайго вялікага князя Кейстута». Вітаўт патаемна пакінуў Ордэн. Раззлаваныя крыжакі ў адказ атруцілі яго сыноў Івана і Юрыя. Вось такі кошт заплаціў Вітаўт за KapoHy вялікага князя.
4 жніўня 1392 года ў вёсцы Востраў Вітаўт сустрэўся з Ягайлам. Вітаўт пакаяўся ў «непаразуменні», а Ягайла зрабіў належныя высновы. У дамове з Вітаўтам ужо не гаварылася пра далучэнне Вялікага княства да Польскага каралеўства. Але ад Вітаўта ён узяў клятву «заставацца назаўсёды ў саюзе з Польскім каралеўствам і польскай каронай». Сам жа сябе Ягайла пачаў тытулаваць вярхоўным князем Літвы, тым
самым падкрэсліваў васальную залежнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта.
Стаўшы вялікім князем, Вітаўт падначаліў сабе ўдзельных князёў, «чннячн собе пановане самовладное». Былі скасаваны Полацкае, Кіеўскае, Ноўгарад-Северскае, Наваградскае княствы, тут пачалі кіраваць велікакняжацкія намеснікі. Гэта быў прагрэсіўны працэс, бо садзейнічаў цэнтралізацыі дзяржавы. У 1395 годзе Вітаўт далучыў да Вялікага княства Смаленскае княства. Зрабіў ён гэта хітрасцю. Вітаўт з войскам прыйшоў да Смаленска і паслаў перадаць смаленскаму князю Глебу, што выступіў ён супраць татар. Князь паверыў і прыехаў да Вітаўта ў стан. Вялікі князь з пашанай сустрэў Глеба, а на развітанне мовіў: «Чуў я пра тое, што ты з братамі сваімі жывеш не ў згодзе і не ў сяброўстве. Выехалі б вы да мяне, я разбяруся ў вашых справах і ўчыню паміж вас згоду». Смаленскія князі разам з баярамі выехалі з горада да Вітаўта і былі захоплены ім у палон. Вітаўт 28 верасня ўвайшоў у Смаленск і паставіў там гарнізон. Такім чынам, усе этнічныя беларускія землі былі аб'яднаны Вітаўтам у адной дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім.
Хоць афіцыйна Вітаўт лічыўся васалам Ягайлы, але ён не прызнаваў гэтага. На патрабаванне палякаў плаціць даніну Вітаўтавы паплечнікі заявілі: «Мы — не падданыя Польшчы ні пад якім выглядам; мы заўсёды былі вольныя». А ў 1398 годзе яны абвясцілі Вітаўта «каралём Літвы і Русі». Вітаўт сціпла адказаў, што не варты такога тытулу. Але якраз стаць каралём і ператварыць Вялікае княства ў каралеўства было яго запаветнай марай. Сакрушальнае паражэнне ад татар у бітве на рацэ Ворскле прымусіла Вітаўта адкласці на доўгія гады ажыццяўленне мары.
Былы хан Залатой Арды Тахтамыш заключыў саюз з Вітаўтам. Тахтамыш адмовіўся на карысць Вітаўта ад рускіх земляў з умовай дапамагчы яму вярнуць ханскі пасад. «Я забяспечыў назаўсёды мір і незалежнасць Літвы ад мечаносцаў, цяпер я павінен вызваліць і астатніх хрысціян ад прыгнёту іншых прыгнятальнікаў», — тлумачыў Вітаўт мэты вайны з Залатой Ардой. У выніку перамогі ён мог разлічваць на прыхільнасць папы і наданне тытулу караля. У 1397—1398 гадах Вітаўт хадзіў у Прычарнамор'е. Тады былі далучаны да Вялікага княства прычарнаморскія землі. Паводл.е падання, Вітаўт праплыў мілю па Чорным моры і сімвалічна паказаў, што цяпер гэтае мора належыць яму.
Каб заключыць мір з Ордэнам і забяспечыць свой тыл, Вітаўт пачаў перамовы з крыжакамі. Ён саступіў ім Жамойць. Да яго ў Вільню ў 1398 годзе прыехала ордэнскае пасольства на чале з Конрадам Кібургам. Ён вёў дзённік
пасольства, у якім апісаў Вітаўта. Вось якім выглядаў Вітаўт у вачах сучаснікаў: «Твар вялікага князя малажавы, вясёлы і спакойны. Вітаўт амаль не змяніўся з тых часоў, як я бачыў яго ў Інстэрбургу, толькі тады ён не быў такім рухавым. Пры ўсёй сваёй мажнасці ён здаецца хворым. Позірк ягоны зачароўвае, што вабіць да яго сэрца кожнага; кажуць, што ён атрымаў гэтую рысу ад маці: любіць абавязваць болей добразычлівасцю і ласкай, чым дарамі, адносна апошніх іншы раз праз меру шчодры. У стасунках з людзьмі ён строга выконвае ўмоўнасці, і прыдворныя ягоныя вызначаюцца спрытнасцю і пачцівасцю. Ніколі праз меру не п'е моцных напояў, нават у ежы ведае меру. Вялікі князь шмат працуе, сам займаецца кіраваннем краю і жадае ведаць пра ўсё; мы часта самі бачылі яго дзівосную дзейнасць, размаўляючы з намі пра справы, што патрабавалі поўнай увагі, ён у той жа час слухаў чытанне розных дакладаў і прымаў рашэнні. Народ мае свабодны доступ да яго, але ўсякі, хто жадае прыблізіцца, папярэдне дапрашваецца баярынам, які для гэтага назначаны, а пасля просьбы да манарха пішацца на паперы або прасіцель сам ідзе з баярынам і вусна перадае яе вялікаму князю. Штодня мы бачылі шмат людзей, што прыходзілі з просьбамі або прыязджалі з аддаленых мясцін з якім-небудзь даручэннем. Цяжка зразумець, як дастае яму часу на столькі заняткаў; штодня вялікі князь слухае літургію, пасля якой да абеда працуе ў сваім кабінеце, хутка абедае і пасдя нейкі час, таксама нядоўга, застаецца сярод сям'і або забаўляецца выхадкамі сваіх прыдворных блазнаў, затым вярхом на кані ён едзе аглядаць пабудову дома, або карабля, або чаго-небудзь, што заслугоўвае яго ўвагу. Пагрозлівы ён толькі ў вайсковы час, але ўвогуле поўны дабраты і справядлівасці, умее караць і мілаваць. Мала спіць, мала смяецца, болей халодны і разважлівы, чым гарачы; добрую ці дурную навіну атрымае ён, твар яго без пачуццяў, у гэтых адносінах ён вельмі мала змяніўся з тых часоў, як быў у Прусіі».
Летам 1399 года Вітаўт на чале войска выступіў у паход на Залатую Арду. Насустрач яму ішлі залатаардынскі хан Цемір-Кутлуй і крымскі эмір Эдыгей, якіх падтрымліваў магутны заваёўнік Сярэдняй Азіі Тамерлан. Варожыя войскі сустрэліся на рацэ Ворскле. Ад імя Тамерлана Эдыгей запатрабаваў: «Тамерлан — кароль каралей, вялікі цар Азіі, які ў крывавых бітвах скарыў персаў, медаў, туркаў, егіпцян, паставіў таксама Еўропу да панстваў сваіх далучыць, a калі Польшча і Літва падначаляцца Тамерлану і прылежна будуць плаціць даніну і заложнікаў пастаўляць, адвяду свае войскі за Дон». Паслы Вітаўта перадалі Эдыгею, што літвінам і палякам даражэй за жыццё воля.
Бітва адбылася 12 жніўня на месцы ўпадзення Ворсклы ў Днепр. Вось як апісвае яе летапіс: «I першы пайшоў з усёю сваёю сілаю князь вялікі Ардынскі Эдыгей і саступіўся з Вітаўтам, і абодва стралялі татары і Літва, з самастрэлаў і пішчаляў; але ў шырокім полі гарматы і пішчалі былі нядзейснымі, але Літва моцна змагалася, ідучы на стрэлы, якіх было як моцны дождж, і пачала перамагаць Літва князя Эдыгея Ардынскага. I пасля паспеў цар Цемір-Кутлуй з вялікай сілай татарскай, абышоў іх кругам, і пастраляў пад імі коней... I быў люты бой і вельмі злая сеча, і пачалі перамагаць татары. I адолеў цар Цемір-Кутлуй і перамог Вітаўта і ўсю сілу Літоўскую, а Тахтамыш цар, убачыўшы гэтае, першы пабег і многа народу патаптаў, уцякаючы, як на жатве каласы, і многа Літоўскай зямлі парабаваў». Сам Вітаўт з малой дружынай ледзь выратаваўся. Некалькі дзён блукаў ён па стэпу. Паражэнне было сакрушальным. Аднак дзякуючы мужнасці Вітаўтавых воінаў войска Залатой Арды не змагло здзейсніць нашэсце на Еўропу. Абяссіленае татарскае войска ўжо не было непераможным і вярнулася назад.
Наступствы паражэння былі цяжкія. Вітаўт вымушаны бьгў заключыць навязаную яму Ягайлам унію з Польшчай. 18 студзеня 1401 года ён граматаю пацвердзіў абяцанне захоўваць вернасць Польскаму каралеўству 1 каралю, які даў яму ўладу над Вялікім княствам Літоўскім, прызнанне Ягайлы і яго нашчадкаў, або наступцаў уладарамі княства пасля сваёй смерці. Гэта яшчэ не азначала, што Вітаўт адмовіўся ад жадання стаць каралём і пазбавіцца уніі з Польшчай. У лістах да Ягайлы ён тытулуе сябе вялікім князем, што не рабіў раней. I адкрыта заяўляе, што ён не назначаны польскім каралём, а выбраны на Вялікае княства.
Ускладнілася і знешняе становішча Вялікага княства Літоўскага. Ад яго адпаў Смеленск. Але Вітаўт аднавіў моц сваёй дзяржавы. У 1404 годзе ён вярнуў у склад Вялікага княства Літоўскага Смаленск. Ноўгарад прыняў яго намесніка мсціслаўскага князя Сымона Лінгвена. Маскоўскі князь Васіль Дзмітравіч, жанаты з дачкой Вітаўта Софіяй, прызнае яго сваім «бацькам», што азначала васальную залежнасць. I калі Тэўтонскі ордэн у 1409 годзе парушыў мір, то Вітаўт рашуча заявіў: «Калі паспее жыта, ён выступіць з жамойтамі на Прусію і агнём і мячом пагоніць немцаў да мора, каб там патапіць іх».
15 ліпеня 1410 года аб'яднаныя войскі Вітаўта і Ягайлы разбілі ў Грунвальдскай бітве войска Тэўтонскага ордэна. У разгар бітвы вялікі князь здзейсніў смелы манеўр — адвёў правы фланг свайго войска. Крыжакі, прыняўшы гэты манеўр за адступленне, кінуліся ў пагоню і зблыталі свае шэ-
К.Пілаці. Вітаўт і Ягайла напярэдадні Грунвальдскай бітвы.
1883 г.
pari. У гэты момант па іх стрэлілі гарматы. Тады крыжакі ўдарылі ў цэнтр войска Вялікага княства. Вось што пісаў храніст Мацей Стрыйкоўскі: «Ужо было цяжка Літве, але Вітаўт на чале з наваградцамі і з валынцамі смела стаяў». Ён паскакаў да Ягайлы і звярнуўся да яго: «Ты імшу слухаеш, a князі ды паны, браты твае, ледзьве не ўсе забітыя ляжаць, a твае людзі ніяк ім дапамагчы не хочуць». Вітаўт узначаліў рэзервовыя гуфы польскага войска і павёў яго ў бітву, «выконваючы павіннасць і водцы, і воіна, прычыніўся да перамогі», як пісаў храніст Бярнард Вапоўскі. Крыжацкае войска было разбіта, і тым самым быў спынены двухсотгадовы наступ крыжакоў на землі Польшчы, Літвы, Беларусі, Русі. Гэта была вялікая перамога, а яе творцам сучаснікі і гісторыкі назвалі Вітаўта!
Пасля разгрому Тэўтонскага ордэна Вялікае княства Літоўскае стала самай магутнай дзяржавай ва Усходняй Еўропе. Пагрозлівыя татарскія ханы шукаюць падтрымку ў Вітаўта. А ён умела выкарыстоўваў іх міжусобіцы і садзіў на ханства Залатой Арды сваіх стаўленікаў. У Вялікім Ноўгарадзе правіць Вітаўтаў намеснік князь Сымон Гальшанскі. Чэхі ў 1422 го-
дзе выбіраюць Вітаўта сваім гаспадаром, і ад яго імя Чэхіяй кіруе Жыгімонт Карыбутавіч. Уладу Вітаўта прызнаюць разанскі, пераяслаўскі, пронскі, навасільскі, адоеўскі, варатынскі, кашынскі і цвярскі князі. Летам 1427 года Вітаўт асабіста аб'ехаў іх княствы і прыняў з князёў прысягу. Вось як ён апісвае сваё падарожжа ў лісце да ордэнскага магістра: «Нас сустрэлі вялікія герцагі з рускіх зямель, якія тут называюцца вялікімі князямі, разанскі, пераяслаўскі, пронскі, навасільскі, адоеўскі, варатынскі... абяцалі нам вернасць і паслушэнства... Прымалі нас усюды з вялікай пашанай, дарылі золата, серабро, коней, шаблі. Па дарозе назад мы думалі наведаць нашу дачку і вялікую княгіню Маскоўскую па яе просьбе, што можна было зрабіць за тры дні; але мы затрымаліся, нам трэба было яшчэ шмат ехаць, дык мы гэтага не зрабілі. Як мы вам паведамлялі, наша дачка вялікая княгіня Маскоўская сама нядаўна наведала нас і разам са сваім сынам, землямі і людзьмі аддалася пад нашу карону». Такім чынам, уладу Вітаўта прызнавалі амаль усе ўсходнеславянскія землі былой Русі.
Аднак абвострыліся адносіны з Псковам і Ноўгарадам. У 1426 годзе Вітаўт хадзіў на пскоўскія прыгарады Апочку і Варонеч і хоць не ўзяў іх, але дамогся ад Пскова пакоры і выкупу. А ў 1428 годзе Вітаўт, даведаўшыся, што наўтародцы на вечы назвалі яго здраднікам і бражнікам, пакараў іх паходам на Наўгародскую зямлю. Наўгародцы кланяліся вялікаму князю і прасілі аб літасці. Яна каштавала ім шэсць тысяч рублёў выкупу. Вітаўт адплаціў за абразу. «Вось вам за тое, што назвалі мяне здраднікам і бражнікам». Пэўна, не выпадкова сучаснікі называлі Вітаўта за яго ваяўнічы характар «паходня вайны».
Для абсалютнай велічы Вітаўту не хапала каралеўскай кароны. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт абяцаў каранаваць яго. У 1429 годзе Вітаўт запрасіў у Луцк імператара, караля Ягайлу, рускіх князёў, малдаўскага гаспадара і іншых знакамітых гасцей, каб каранавацца. Калі імператар Жыгімонт паведаміў пра свой намер каранаваць Вітаўта на караля, то Ягайла адказаў: «Паважаю яго за годнага не толькі каралеўскай, але нават імператарскай кароны і гатовы саступіць яму каралеўства Польскае і аддаць яму карону. He вольна мне аднак выказаць згоду на такую важную справу без згоды маіх прэлатаў і паноў». Польскія паны, зразумела, не далі сваёй згоды.
Угневаны Вітаўт сказаў: «Няхай так, але я ўсё ж зраблю па-свойму». Каранацыю ён перанёс на 8 верасня 1430 года ў Вільню. Імператар прыслаў яму праекты каранацыйнага акта і акта ўзвядзення Вялікага княства ў каралеўства. «Літоў-
скія каралі будуць самастойнымі і непадуладнымі васалам, ані нашымі, ані Свяшчэннай Імперыі, ані чыімі іншымі, служачы шчытом хрысціянства на гэтым памежжы — дапамагаючы супраць паганскіх нападаў».
На каранацыю ў Вільню таксама сабралася шмат знатных гасцей: маскоўскі князь Васіль (Вітаўтаў унук), мітрапаліт Фоцій, цвярскі, разанскі, адоеўскі, мазавецкі князі, перакопскі хан, малдаўскі гаспадар, лівонскі магістр, паслы візантыйскага імператара. Каранацыя павінна была стаць важнейшай падзеяй у палітычным жыцці ўсёй Еўропы. Палякі як маглі гэтак і намагаліся сарваць каранацыю. Імператарскія паслы, якія везлі каралеўскую карону, даведаўшыся, што па дарозе праз Польшчу на іх нападуць палякі, павярнулі назад у Вену. У прызначаны дзень каранцыя так і не адбылася.
Вітаўт не сцярпеў і ўзмаліўся да Ягайлы: «Не з-за ўлады шукаю я кароны, але ўвесь свет ведае пра мае пошукі яе, не магу ж я адмовіцца цяпер ад гэтага без значнай для сябе ганьбы; таму зрабі мне гэтае суцяшэнне ў апошнія хвіліны майго жыцця». Ягайла не адмаўляўся, але не пагаджаўся. Ён маўчаў, хаваючы сваё вераломства. «У такім выпадку, дай мне карону на тры дні, на дзень, на гадзіну, клянуся, што адразу ж яе складу». Ягайла маўчаў. I гэтае маўчанне было сапраўднай пакутай для Вітаўта, бо прыніжала яго велічны гонар, абясцэнівала ўсё створанае ім. Нечакана Вітаўт захварэў. А больш верагодна яго атруцілі. Падазронай выглядае згода польскіх саноўнікаў, што атачалі Ягайлу, на каранацыю Вітаўта. Адкуль гэтая велікадушнасць? А проста яны ведалі, што Вітаўту засталіся лічаныя дні. Яны не сталі чакаць смерці Вітаўта, а з'ехалі ў Польшчу. 27 кастрычніка 1430 года Вітаўт памёр у родных Троках. Асэнсоўваючы сваё жыццё, Вітаўт прыйшоў да высновы, што не каралеўская карона была важнай для яго. «Раней, верачы ў іншыя догмы, гэтую лічыў я для веравання цяжкай, але цяпер не толькі ўжо верай, але розумам ахопліваю, што кожны чалавек уваскрэсне пасля смерці і за ўчынкі свае атрымае вартую плату».
У памяці беларусаў Вітаўт застаўся каралём-волатам, які ў цяжкі для іх час уваскрэсне: «Я ўстану і памагу вам».
УЛЮБЁНЕЦ ЛЁСУ
ЯГАЙЛА
Ен быў улюбёнцам лёсу. Лёс даў яму ўладу, перамогі, сямейнае шчасце. I калі лёс выбраў яго, значыць ён быў варты гэтага. Ад свайго бацькі, Альгерда, пераняў ён ясны розум і хітрасць. Ягайла не быў нявольнікам абставін і падзей, а сам ствараў абставіны і ўплываў на падзеі. Добра ведаў свае мэты і шляхі да дасягнення іх. Калі трэба было, асцярожнічаў і хітрыў, а калі не — дзейнічаў рашуча і праяўляў высакароднасць. Дваістасць асобы Ягайлы і спарадзіла самыя розныя ацэнкі яго жыцця — ад рэзка негатыўных да ўзнёслых панегірыкаў.
Пасад уладара Вялікага княства Літоўскага пакінуў Ягайлу Альгерд пасля сваёй смерці ў 1377 годзе. Пэўна, лічыў яго больш вартым кароны, чым іншыя сыны. А можа, меркаваў, што яго сыны ад першай жонкі, віцебскай княгіні Марыі, ужо ў сталым узросце і маюць свае ўдзелы, а вось малодшыя сыны ад другой жонкі — цвярской княгіні Ульяны — без удзелаў. А хто лепш пра іх паклапоціцца, як не старэйшы брат, Ягайла, спадкаемец бацькі на велікакняжацкім пасадзе? Такі выбар Альгерда падтрымалі і баяры, і паны. Толькі старэйшыя браты палічылі сябе абдзеленымі. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч не прызнаў улады Ягайлы і з'ехаў у Маскву. Па яго просьбе князь Дзмітрый Іванавіч у 1378 годзе здзейсніў паход на Старадуб і Трубчэўск, якія здаў яму князь Дзмітрый Альгердавіч.
Ягайлу трэба было ўмацоўваць сваю ўладу. Ддя гэтага ён быў гатовы на любыя ахвяры, на любое нягодніцтва і крывадушша. Самым небяспечным для сябе праціўнікам Ягайла лічыў дзядзьку — трокскага князя Кейстута. Паводде слоў вялікага князя Вітаўта (1350—1430), Кейстут апекаваў Ягайлу, пакуль той «не вырас і пакуль людзі не звыкліся да яго».
Ягайла. XVI cm.
А гэта сведчыць пра тое, што Ягайла ў юнацкім узросце стаў гаспадаром*.
Можа, Ягайла асцерагаўся вялікага аўтарытэту Кейстута і падазраваў яго ў намеры стаць вялікім князем? Прынамсі, крыжакі ўмела выклікалі ў Ягайлы гэтыя апасенні і падазрэнні — слалі яго маці, кнігіні Ульяне, лісты з намовамі на Кейстута: «Асабліва ж, як ужо і раней мы даносілі вашай міласці, гэты нягодны чалавек марыць авалодаць усёй Літоўскай дзяржавай, думаючы штодня, якім чынам загубіць вашага вельмі слаўнага сына Ягайлу, адарваць ад яго ўсіх пад-
’ На гэта, прынамсі, указвае Т.Васілеўскі, які лічыць, што Ягайла нарадзіўся каля 1362—1363 гадоў.
даных, забраць усе землі і падначаліць сабе ўсё княства». Хітрая і ўладалюбівая Ульяна пераканала сына ў праўдзівасці крыжацкіх намоў, што і падштурхнула Ягайлу самому нанесці першы ўдар. У 1380 годзе ён патаемна заключыў сепаратны мір з Ордэнам і тым самым аддаў Трокскае княства на расправу крыжакам. У той жа час Ягайла ўступіў у саюз супраць Масквы з уладаром Залатой Арды Мамаем. Пэўна, Ягайла хацеў аслабіць свайго праціўніка і вярнуць страчаныя Старадуб і Трубчэўск. У 1380 годзе, калі Мамай пайшоў на Русь, ён павёў войска на аб'яднанне з ім. Але па незразумелых прычынах Ягайла не дайшоў да Кулікова поля. Ці то праявіў нерашучасць, ці то кіраваўся палітычнымі меркаваннямі — не даваў узвышацца ні Маскве, ні Ардзе, падтрымліваў раўнавагу іх сіл і ўлічваў настрой свайго войска, якое не вельмі прагла дапамагаць ардынцам. Аднак мэты сваёй ён дамогся — вярнуў Старадуб і Трубчэўск.
Вось у гэтым — ва ўменні выкарыстоўваць зручныя длясябе абставіны — і праявіўся палітычны талент Ягайлы. Дзе можна было дасягнуць свайго хітрасцю, інтрыгамі, то ён так і рабіў.
Пазней адносіны з Дзмітрыем Іванавічам прымуць нечаканы характар. Ягайла пасватаецца да яго дачкі Софіі, паабяцае ахрысціць Літву, аднак маскоўскі князь запатрабаваў ад яго васальнай залежнасці, на што Ягайла не згадзіўся. Вядома, каб гэты шлюб адбыўся, то, магчыма, гісторыя Вялікага княства Літоўскага, а значыць і Беларусі, пайшла б паіншаму. Як? He будзем гадаць, але, можа, шмат недарэчных і трагічных момантаў і падзей удалося б пазбегнуць.
Тайная барацьба з Кейстутам закончылася для Ягайлы стратай велікакняжацкага пасада. У 1381 годзе Кейстут, даведаўшыся пра зносіны братаніча з крыжакамі, знянацку захапіў Вільню. Былі знойдзены граматы — дамовы Ягайлы з Ордэнам. Патаемнае стала яўным — Ягайла рыхтаваў пагібель Кейстута і яго сям'і. Новы ўладар не пакараў братаніча, а пад вартай саслаў яго ў Крэва, пакінуўшы за ім яго дзедзічную спадчыну — Крэўскае і Віцебскае княствы. Толькі не такі быў Ягайла, каб змірыцца са сваім падзеннем. Ён пакляўся Кейстуту ў вернасці, а сам патаемна пачаў наладжваць сувязь з крыжакамі. За іх дапамогу ён згодны быў аддаць Ордэну Жамойць, прыняць каталіцтва. I Ордэн прыслаў войска, з якім Ягайла летам 1382 года захапіў Вільню і Трокі.
Падманнымі абяцаннямі вырашыць канфлікт мірна Ягайла заманіў Кейстута і яго сына Вітаўта ў Вільню, а пасля кінуў іх у вязніцу Крэўскага замка. Кейстут быў задутпаны. Сам Ягайла адмаўляў сваю прыналежнасць да смерці дзядзькі і гаварыў, што той пакончыў жыццё самагубствам. Але гэ-
Я.Манюшка. Першая сустрэча Ягайлы і Ядвігі. 1879 г.
тым словам мала хто верыў. Верагодна, на забойства Кейстута Ягайлу падштурхнулі маці і брат, Скіргайла, які прэтэндаваў на Трокі. Ды і сам Ягайла быў зацікаўлены ў смерці Кейстута, бо з яго смерцю ён станавіўся паўнаўладным гаспадаром Трокскага княства. Ульяна і Скіргайла ўпарта патрабавалі пакончыць і з Вітаўтам. Ягайла вагаўся. 3 Вітаўтам яго звязвалі дзіцячыя і юнацкія гады, і не так было лёгка адсекчы мінулае і пазбавіць сябра жыцця. He, не ўсё светлае ў душы Ягайлы было атручана ўладай! Ён нават наведаў брата ў вязніцы, каб суцешыць яго, дазволіў прыходзіць да яго жонцы Ганне. Але гэта і ўсё, што ён зрабіў для падманутага ім брата.
Вітаўт разумеў, што яго чакае смерць або пажыццёвае зняволенне, і ўцёк з Крэўскага замка ў Прусію да крыжакоў. Калі ж вялікі магістр Конрад Цолнер папрасіў Ягайлу дараваць Вітаўту, той грэбліва адказаў: «Гэта азначала б саграваць гадзюку на сваіх грудзях». Ордэн падтрымаў Вітаўта. Восенню 1383 года пачалася вайна. Крыжацкае войска зрабіла паход на Вільню, але захапіць сталіцу крыжакі не змаглі і адступілі. Тады яны абралі іншую тактыку — пабудавалі каля Коўна замак. Вось так, крок за крокам, абапіраючыся на замкі, крыжакі спадзяваліся заваяваць Літву. Дапамагчы ім у гэтым павінен бьгў Вітаўт, якога яны хацелі пасадзіць як свайго васала на вялікае княжанне.
Толькі цяпер Ягайла зразумеў, наколькі небяспечны для яго Вітаўт, бо свае заваёўніцкія намеры крыжакі выдавалі за дапамогу законнаму ўладару Трокскага княства вярнуць яго бацькоўскую спадчыну. Палітычная мудрасць падказала Ягайлу забыцца на ранейшую варожасць і памірыцца з братам. Праз патаемных паслоў у 1384 годзе Ягайла прапанаваў Вітаўту мір і паабяцаў вярнуць Трокскае княства. Вітаўт прыняў прапанову і вярнуўся ў Літву. 3 гэтага часу лёс павядзе Ягайлу ад перамогі да перамогі і славы. Рэдка каму так спрыялі абставіны і падзеі, як яму. Але ж фартуна і выбірае заўсёды ўдачлівага і таго, хто ўмее выкарыстаць сваю ўдачу.
Уладара магутнейшай ва Усходняй Еўропе дзяржавы многія ў суседняй Полыпчы хацелі бачыць сваім каралём. He без падстаў палякі разлічвалі на сілу Вялікага княства ў барацьбе супраць іх агульнага ворага — Ордэна крыжакоў, ды хацелі і самі валодаць землямі княства. У 1385 годзе да Ягайлы ў Крэва прыехалі з Кракава польскія саноўнікі. Палякі прапанавалі яму пасватацца да польскай каралевы Ядвігі і стаць польскім каралём. Чаму Ягайла прыняў гэтую прапанову? Адны бачылі ў гэтым праяву ўладалюбства Ягайлы, іншыя — яго палітычную мудрасць. Можна пагадзіцца з абодвума поглядамі. Быць каралём не кожнаму дадзена. I не хацеў Ягайла аддаваць польскую карону немцу Вільгельму Аўстрыйскаму, які быў заручаны з Ядвігай і які, стаўшы польскім каралём, пачаў бы падтрымліваць Ордэн. He хацеў аддаваць ён Ядвігу і мазавецкаму князю Земавіту, які прагнуў захапіць Падляшша. Калі ж сам Ягайла будзе польскім каралём, то пад сваёй уладай аб'яднае дзве дзяржавы, і тады ніякі вораг не страшны ім, ён стане адным з мацнейшых уладароў Еўропы. Гэта быў шлях у гісторыю, і Ягайла пайшоў па ім.
15 жніўня 1385 года ў Крэве Ягайла і польская дэлегацыя падпісалі так званую Крэўскую унію. Варта прызнаць гэты дакумент пагадненнем паміж Ягайлам і польскімі саноўнікамі, якія хацелі бачыць яго сваім каралём і якіх ніхто не ўпаўнаважваў выступаць ад усяго каралеўства. Мовай сучаснай юрыспрудэнцыі гэтую унію можна назваць актам пра намеры. Арыгінал граматы не захаваўся, таму ёсць падставы меркаваць, што ўмовы уніі пазней былі сфабрыкаваны палякамі з мэтай інкарпараваць Вялікае княства Літоўскае ў склад Каралеўства Польскага. Дык вось, Ягайла нібыта абяцаў прыняць каталіцтва на Літве, злучыць яе з Полыпчай у адну дзяржаву, вярнуць польскіх палонных, адваяваць у Ордэна польскія землі, заплаціць маці Ядвігі, венгерскай каралеве Альжбеце, 200 тыс. чырвонцаў. Падобна на тое, што за карону Ягайла прадаў усё, што мог прадаць, — сваю дзяржаву, душу і цела...
Ягайла моліцца Дзеве Марыі. Фрэска ў капліцы Св. Тройцы ў Любліне. 1418 г.
Ці, можа, ён разлічваў такімі шчодрымі абяцаннямі падкупіць палякаў? Абяцанні ён даваў менавіта такія, якія хацелі ад яго пачуць, але не выконваў іх. Такая хітрая палітыка прыносіла плён.
У Польшчы было шмат і праціўнікаў Ягайлы, якія распускалі пра яго плёткі. Дзікун, язычнік, клятваадступнік, забойца родзіча, мучыў у вязніцы брата, неразумны, неадукаваны, гультай, упарты і гнеўны, жорсткі і падазроны. I як гаспадар Ягайла ніякі. Усе дзяржаўныя справы за яго вырашае маці, а выконвае брат Скіргайла, а ён сам спіць у ложку да апоўдня, пасля дзень сядзіць за сталом і аб'ядаецца. Адным словам, не было такой заганы, якая не ўласціва была б гэтаму «пачварнаму» чалавеку. Вось такі партрэт намалявалі яго праціўнікі, такім яго занатавалі і храністы. I як высветлілася, зрабілі яму паслугу. Польскай шляхце якраз і быў патрэбны слабавольны і апатычны гаспадар, каб не лез у дзяржаўныя справы і даваў ёй правіць ад яго імя. На сойме польская шляхта выбрала Ягайлу сваім каралём. Так пестуну лёсу і адмоўнае паспрыяла.
18 лютага 1386 года у Кракаве Ягайла абвянчаўся з каралевай Ядвігай. У той жа дзень «новы ўладар і апякун кароны польскай» выдаў грамату, якая ўтрымлівала галоўныя пастулаты каралеўскага кіравання. Ягайла надаваў шляхце шэраг
вольнасцей і прывілеяў на ўдзел у кіраванні дзяржавай, што аслабляла каралеўскую ўладу. Адразу ж Ягайла апынуўся пад шчыльнай апекай. Яму не давалі зрабіць самастойна ні кроку. Хто такое вытрымае? Пасля некалькіх гадоў такога праўлення, калі ён адчуе цяжар кароны, Ягайла не вытрымае і гнеўна кіне: «Я вас ужо прасіў. Каб вы забралі сваю карону і дазволілі мне вярнуцца ў маю родную Літву». Ведаў бы ён гэта раней, можа, і не паквапіўся б на каралеўскую карону. А пакуль яна вабіла яго сваёй магічнай уладай і славай, сляпіла зіхаценнем велічнасці. 4 сакавіка 1386 года адбылася каранацыя. Польшча атрымала новага караля — Уладзіслава II: такое імя атрымаў Ягайла пры хрышчэнні па каталіцкаму абраду, якое адбылося раней.
Польшча была для яго чужая, і ён для палякаў быў чужы. Сваім ладам жыцця, звычкамі ён адрозніваўся ад іх і не быў падобны на караля. Размаўляў па-беларуску, ні пісаць, ні чытаць не ўмеў. Быў негаваркі, больш маўчаў, прытрымліваючыся мудрасці: «Слова з вуснаў птушкай зляцела, але, калі было недарэчным і захочаш яго вярнуць, робіцца валом». Апранаўся ён проста, насіў адзенне з шэрага сукна і адбеленыя кашулі, зімой — кажух. Дыяментамі і золатам сябе не ўпрыгожваў. Лічыў, што прыгажосцю мужчыны павінна быць мужнасць, а ўладара — мудрасць. Hi віна, ні піва не піў, у шумных баляваннях не ўдзельнічаў. Адным яго захапленнем было паляванне, мог тыднямі прападаць у пушчы. Але асаблівую асалоду атрымліваў ад салаўінага спеву, расчулены, слухаў салаўёў па начах.
Палякі дзівіліся з яго забабонаў: вырываў з барады валасы і, абкруціўшы імі пальцы, абмываў рукі вадой; перад выхадам з дому тры разы перакручваўся вакол сябе і пераламаную на тры часткі саломіну кідаў на зямлю, а падымаючыся з ложка, кідаў на падлогу кавалкі кія або чароту і пляваў на іх. Чаму ён так робіць, нікому не гаварыў. Толькі аднойчы, калі ў кракаўскім касцёле паставіў свечку Богу і два агаркі чорту, растлумачыў, што Богу маліся, а чорта не забывай. Гэта беларускія народныя забабоны з часоў язычніцтва. Палякі іх не разумелі, а для яго яны былі часткай культуры і светапогляду яго народа. Так, кароль не выглядаў велічна — ні бляску, ні ганарлівасці, ні суровасці. Але хіба гэта надае веліч каралю? He, веліч караля — гэта яго справы!
У першыя гады свайго кіравання Ягайла знаходзіўся ў залежнасці ад саноўнікаў — самому вырашаць палітыку яму не давалі. Ім больш падабалася, каб кароль слухаўся іх, кіруючыся прынцыпам: «Ад княжацкага пасада не павінны ісці без суцяшэння». Можа, таму пасля смерці каралевы Ядвігі ў
Ягайла.
Малюнак з фрэскі Ягелонскай капліцы ў Кракаве. XIV cm.
1399 годзе Ягайла заявіў, што няварта яму заставацца ў чужым каралеўстве, і збіраўся вярнуцца на радзіму. Але Вялікім княствам Літоўскім правіў Вітаўт, які добраахвотна не саступіў бы ўлады. Палякі гатовы былі па-ранейшаму прызнаваць Ягайлу сваім каралём пры ўмове новай уніі з ВКЛ. Кампраміс быў знойдзены. У 1401 годзе была заключана Віленская унія. Вітаўт заставаўся вялікім князем літоўскім, але лічыўся васалам Ягайлы, які тытулаваў сябе вярхоўным князем Літвы. Выходзіла так, што Вялікае княства Літоўскае прызнала васальную залежнасць ад Польшчы, і палякі былі задаволены. Галоўнай мэтай яны так і не дасягнулі — не далучылі Вялікае княства да Польшчы. He ўдалося гэтага зрабіць і пры заключэнні Радамскай уніі ў 1403 годзе і Гарадзельскай у 1411 годзе. Вядома, у гэтым была перш за ўсё заслута Вітаўта, але і пазіцыя Ягайлы адыграла сваю ролю, бо, нягледзячы на ціск палякаў, ён прызнаў Вітаўта вялікім князем, а тым самым і дзяржаўную самастойнасць ВКЛ.
3 успамінаў сучаснікаў паўстае вобраз Ягайлы як добрага і мудрага ўладара. Пішуць пра яго справядлівасць, міласэрнасць, мудрасць, набожнасць, сціпласць, шчодрасць, павагу да навукі і асветы. Чытаем, што Ягайла «пасля свайго хрыш-
Ягайла.
Малюнак з фрэскі Ягелонскай капліцы ў Кракаве. XIV cm.
чэння і каранацыі быў чалавекам вялікай набожнасці і ласкавасці для сваіх падданых, для ўбогіх, удоў і сірот». «Бьгў гэта гаспадар, які кіраваўся не пыхай, не хцівасцю, але набожнасцю і справядлівасцю, з пункту гледжання як вышэйшых, так і ніжэйшых, сваімі падданымі разумна кіраваў». «Кароль можа быць узорам для іншых уладароў свету». «Кароль... пераўзыходзіў усіх мудрасцю ў судовых рашэннях, у парадах, якія даваў, у новых спосабах, якімі карыстаўся, каб супрацьстаяць хітрасцям праціўнікаў. Калі па ўласнай ахвоце здзяйсняў які-небудзь суд — ніякіх падазрэнняў не магло быць, калі з сэрца яго сыходзіла якая парада — ніякага сумнення; калі ў складанай сітуацыі выказваў сваё меркаванне — усе, уражаныя, дзівіліся: «адкуль усё гэта», бо адукацыі не меў. Правіў як мудры кароль і справядлівасць тварыў у зямлі сваёй».
Гэтыя апісанні не стасуюцца з вобразам Ягайлы, які вядомы нам па папярэдніх падзеях. Відавочна, што ў новых абставінах Ягайла вымушаны быў выконваць ролю хрысціянскага ўладара і выконваў яе добра. Аднак трэба прызнаць, што яго характарыстыкі справядлівыя. Гаварылі, што ён дзікун і неадукаваны. Але ён пераўтварыў Кракаўскі калегіум ва універсітэт і ўзяў яго пад сваю апеку. Да Ягайлы калегіум ледзь ліпеў, нават не меў свайго будынка, а заняткі адбываліся ў навакольнай вёсцы. Ягайла папрасіў папу Баніфацыя XI выдаць булу на фундацыю універсітэта і адкрыць у ім тэалагічны факультэт. Для універсітэта кароль набыў два будынкі ў Кракаве і 22 ліпеня 1400 года ўрачыста ад-
К.Келісінскі. Пячаткі Ягайлы. 1841 г.
крыў яго. Ён зацвердзіў даходы, якія вызначыў калегіуму фундатар — кароль Казімір Вялікі, і памножыў іх наданнямі новых зямель і прывілеяў. У прывілеі гэты «невук» паведамляў: «Хочам мець студыю ва ўсіх навуках: у тэалогіі, юрыспрудэнцыі, фізіцы, праве і іншых навуках вольных, ддя таго вялікі калегіум ставім на вечныя часы. I няхай ужо там будуць, як перліны, усе навукі, абы выпускаў з сябе людзей разумных і ў размаістых прафесіях навучоных». Гэты «невук» аказаўся куды больш дасведчаным у асвеце, чым тыя,
Адкрыццё Кракаўскага універсітэта. Гравюра XVII cm. Унізе злева паказана карціна хрышчэння Літвы
хто ганіў яго за невуцтва і дзікунства. I справяддіва, што універсітэт пачалі называць Ягелонскім. Запрошаныя Ягайлам беларускія мастакі распісваюць фрэскамі касцёлы і капліцы ў візантыйскім стылі. Асабліва праславіўся прыдворны мастак Якаў Венжык.
Гэты «грубы» чалавек вызначаўся сціпласцю і ветлівасцю, гэты «жорсткі» дэспат праяўляў міласэрнасць да ўбогіх і няшчасных. Гэты «крывавы» ваяўнік праліваў слёзы ў малітвах аб міры, гэты «язычнік» уражваў сваёй набожнасцю, рабіў пілігрымкі па святых месцах, а ў дзень Тайнай Вячэры пакорліва абмываў ногі дванаццаці жабракам. Хоць трэба прызнаць, што такая набожнасць Ягайлы была ў пэўнай ступені ўсё ж паказная. Святароў кароль не вельмі любіў. У паездках ён спыняўся на два-тры дні ў кляштарах, а ў біскупаў мог гасціць і тыдзень. А калі ўлічыць, што караля суправаджала каля дзвюх тысяч чалавек і столькі ж коней, то ўтрымаць такую плойму было стратна. Але ніхто не асмельваўся яму працівіцца, каталіцкія святары баяліся пераходу Ягайлы ў ерась гусітаў. Атлусцелым манахам кароль гаварьгў: «Калі мне не дасце тое, што пажадаю мець, забяру ўсё дабро вашага кляштара... Маё ўсё дабро кляштарнае і кас-
Сімвал Кракаўскага універсітэта
цельнае ў маім панстве, а не ваша». Тут ён рабіў усё па прынцыпу: кесару — касерава, а Богу — малітвы. A між тым не забываўся пра духоўныя патрэбы сваіх падданых. Асабліва рупліва клапаціўся ён пра новахрышчоных літвінаў, даючы ім прывілеі і вольнасці. «Таму што не толькі пра зямныя, але і пра нябесныя даброты для нашых падданых старацца нам належыць. Моцна стараемся надарыць іх духоўнымі ласкамі, каб у прысадах веры лацвей красавалі і штораз больш урасталі ў цноты, здымаючы з каркаў ярмо няволі», — пісаў ён у акце Гарадзельскай уніі. Гэты «чалавек павярхоўнага розуму і невялікіх здольнасцей» (паводле храніста Яна Длугаша) уладарыў, перамагаў у войнах, паслядоўна праводзіў сваю палітыку, праяўляў палітычную мудрасць.
Адмоўную характарыстыку Ягайлу даў менавіта Ян Длуташ, які не любіў караля, бо з-за канфлікту з яго сынам Казімірам уцёк з Кракава. За Длуташам і яго кампілятары ганілі Ягайлу, а гісторыкі прынялі ўсё на
веру. «Калі хочам ацаніць Ягайлу, адкінем Длугаша і добра разбяромся ў яго ўчынках, у іншых гістарычных помніках, якіх, дзякаваць Богу, усё больш, а таксама даруем Ягайлу яго недалужную старасць; і творца літоўска-польскай уніі паўстане перад намі як адна з найвялікшых і найэнергічных постацей нашай гісторыі», — заклікаў яшчэ ў XIX стагоддзі да пераацэнкі асобы Ягайлы польскі гісторык Анатоль Лявіцкі. Прыслухаемся да гэтай парады і адзначым тое станоўчае, што зрабіў Ягайла.
Вялікай справай Ягайлы было хрышчэнне Літвы. У пачатку 1387 года на сойме ў Вільні з удзелам Ягайлы было пастаноўлена: «Усіх прыродных ліцвінаў, абодвух полаў і ўсякага звання, да веры каталіцкай і да паслужніцтва святой рымскай царквы далучыць і нават прыняволіць, да якой бы веры яны раней ні належалі». У Вільні было заснавана каталіцкае біскупства з парафіямі — у Медніках, Вількаміры, Няменчыне, Крэве, Гайне і Абольцах. Ягайла сам адправіўся па гэтых мясцінах хрысціць язычнікаў. Ён загадаў разбураць
язычніцкія капішчы і высякаць свяшчэнныя гаі. Сам тлумачыў асновы веры, навучаў малітвам. Язычнікаў падзялялі: мужчын асобна і жанчын асобна, і кожную групу акраплялі святой вадою. Яны атрымлівалі адно імя на ўсіх. Так было ахрышчана каля 30 тыс. чалавек — толькі частка язычнікаў. Язычніцтва заставалася яшчэ моцным. Але і тыя, хто пад прымусам прыняў каталіцтва, у душы заставаліся язычнікамі і патаемна пакланяліся сваім бажкам.
Пры жыцці Ягайлы ў Беларусі было пабудавана больш за дзесяць касцёлаў. Цяпер у вачах рымскай курыі Літва стала хрысціянскай краінай, хоць большая палова яе жыхароў была праваслаўная і немалая частка заставалася ў язычніцтве. Але галоўнае для Ягайлы было паказаць сваю арыентацыю на Рым і прызнаць каталіцтва афіцыйнай канфесіяй у дзяржаве. Папа рымскі Клімент VII усхваляў Ягайлу як «апостала» Літвы: «Сярод усіх каралёў зямлі табе належыць першае месца ў пачуцці ўдзячнасці святой Рымскай царквы, маці нашай! Суцяшай сябе ў глыбіні тваёй душы, што такая вялікая слава ходзіць па ўсім свеце пра дзеі твае і што ты, такі ласкавы і мілы, знаходзішся ў зіхаценні славы ва ўлонні маці-царквы».
Прыняцце каталіцтва паклала пачатак расколу паміж католікамі і праваслаўнымі, што прывяло да рэлігійнага супрацьстаяння ў Вялікім княстве Літоўскім. Адзінства «ліцвінскай нацыі» было падарвана. Праваслаўныя феадалы былі адціснуты ад галоўных дзяржаўных пасад каталіцкімі феадаламі, а гэта выклікала палітычную барацьбу ў дзяржаве. Таму хрышчэнне Літвы мела як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі для Вялікага княства Літоўскага.
Храністы і гісторыкі спрабавалі адабраць у Ягайлы вянок пераможцы ў Грунвальдскай бітве. У апісанні Длугаша Ягайла выглядае нерашучым і бяздзейным. Аднак не трэба забываць, што менавіта Ягайла падрыхтаваў Польшчу да вайны з Ордэнам і мабілізаваў яе ваенныя сілы, ён жа разам з Вітаўтам распрацаваў план ваенных дзеянняў. А гэта сведчыць пра добрыя арганізацыйныя здольнасці караля. Праявіў ён і ваенны талент. Падчас бітвы Ягайла кіраваў аб'яднаным польска-літоўскім войскам. Ддугаш прызнае, што Ягайла ажно сарваў голас, аддаючы загады, а сваёй прысутнасцю на полі бою «шмат адвагі і сілы духу змог дадаць свайму рыцарству». Польскі гісторык С.Кучынскі вельмі высока ацаніў палкаводчы талент Ягайлы: «...вялікі военачальнік, што ўвёў новыя метады бою, які дзейнічаў рашуча і навязваў ініцыятыву праціўніку, а таксама паслядоўна рэалізоўваў уласную стратэгію вайны і тактыку бою». Слушнасць гэтага меркавання пацвярджае і той факт, што пад кіраўніцтвам Ягайлы Польшча выйграла тры вайны ў Ордэна (Вялікую
К.Пілаці. Ягайла. 1888 г.
Унізе паказана карціна абароны Ягайлы ад ордэнскага рыцара яго сакратаром Збігневам з Алясніцы
вайну (1409—1410), Галодную вайну (1414), Голубскую вайну (1424) і вярнула Добжынскую зямлю, а Літва — Жамойць.
Ваяваў Ягайла і з Вялікім княствам Літоўскім. У 1431 годзе пад націскам палякаў кароль вымушаны быў пачаць вайну са сваім братам і вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам за
Валынь і Падолле. Як пісаў Длугаш, «горшай за смерць была гэтая вайна для Ягайлы». Пры набліжэнні польскага войска да якога-небудзь горада або замка кароль патаемна пасылаў вестуноў туды з папярэджаннем. «Нерашучасць і бяздзейнасць» Ягайлы сарвалі штурм Луцка, чым ён заслужыў горкія дакоры палякаў. Ён жа першы і паспяшаўся заключыць перамір'е са Свідрыгайлам. Так Ягайла, па сутнасці, сарваў паход польскага войска на ВКЛ.
Ягайла першым сутыкнуўся са становішчам, калі трэба было знаходзіцца паміж Сцылай і Харыбдай — інтарэсамі Польшчы і інтарэсамі Літвы, быць заложнікам супярэчнасцей паміж гэтымі дзвюма дзяржавамі. Літвіны абвінавачвалі Ягайлу ў здрадзе сваёй айчыне, а палякі, наадварот, папракалі яго за тое, што больш клапоціцца пра Літву, чым пра Польшчу. «Сваю айчыну, Літву, сям'ю, братоў так моцна любіў, што ўсе скарбы, прыбыткі каралеўскія аддаваў на абарону і ўзбагачэнне Літвы, у той час як Польскае каралеўства ніколі не вагаўся ўмешваць у разнастайныя войны і аддаваць на паражэнне», — дакараў яго Длугаш. Заключэнне уніі з Польшчай Ягайла тлумачыў як клопат пра Літву, «жадаючы землі літоўскія ад наездаў непрыяцельскіх і здрад крыжакоў і іх памагатых немцаў, якія землі літоўскія і Каралеўства Польскае намагаюцца знішчыць і на іх пагібель прысягнулі, у лепшай трываласці і сіле паставіць». Ён добра разумеў крыжацкую небяспеку як для Літвы, так і для Польшчы, а таму гатовы быў прынесці ў ахвяру дзяржаўнасць Вялікага княства Літоўскага, але выратаваць Радзіму ад крывавых нашэсцяў Ордэна і знішчэння свайго народа. Вышэйшая мэтазгоднасць захавання літвінаў і русінаў як народа прымушала яго бачыць будучыню Літвы ў саюзе са славянскай Польшчай. Перш за ўсё намаганнямі Ягайлы быў спынены заваёўніцкі рух нямецкіх крыжакоў на славянскія землі.
Толькі ў адным няшчасціла Ягайлу — доўті час ён не меў нашчадкаў. Ад першай жонкі, Ядвігі, у яго нарадзілася ў 1399 годзе дачка Эльжбета-Баніфацыя, якая памерла немаўляткам. Друтая жонка, Ганна, графіня Цыліі, з якой ён пабраўся шлюбам у 1402 годзе, нарадзіла дачку Ядвігу. Але Ганна ў 1416 годзе памерла, зноў пакінуўшы Ягайлу ўдаўцом. Жаданне мець сыноў прымусіла Ягайлу выбраць сабе новую жонку — графіню Эльжбету Пілецкую. Яна была ўдава і мела шмат дзяцей, і Ягайла спадзяваўся, што менавіта яна народзіць яму сына, таму так упарта і дамагаўся шлюбу з ёй, нягледзячы на супраціўленне каралеўскіх саноўнікаў. Ягайла нават заяўляў, што гатовы адмовіцца ад кароны. I калі ў 1418 годзе на Кракаўскім сойме паны і шляхта зноў не хацелі даць згоду на каранацыю Эльжбеты, ён рашуча
Ягайла пасля Грунвальдскай бітвы. 1860 г.
заявіў: «Адпусціце мяне з жонкай да майго дзедзічнага княства, а маю дачку пасадзіце на пасад і выдайце яе замуж за каго хочаце, абы мелі караля». Праз два гады Эльжбета памерла. I толькі юная прыгажуня княгіня Соф'я Гальшанская, з якой ён павянчаўся 24 сакавіка 1422 года ў Наваградку, ашчаслівіла Ягайлу сынамі. Яна нарадзіла Уладзіслава (1424—1444), будучага караля польскага і венгерскага, Казіміра (1426—1427) і Казіміра-Андрэя (1427—1492), будучага вялікага князя літоўскага і польскага караля. Так што лёс спрыяў Ягайлу быць родапачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягайлавічаў, якая правіла ў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.
Клопат пра дзяцей вырашаў палітыку Ягайлы ў апошнія гады яго жыцця. На сойме шляхты ў Еддьне ў сакавіку 1430 года ён за тое, каб прызналі яго сына Уладзіслава спадкаемцам каралеўскай і велікакняжацкай карон (гэта было зроблена ў парушэнне Гарадзельскай уніі), выдаў шляхце прывілей на права недатыкальнасці. Тым самым Ягайла яшчэ больш аслабляў каралеўскую ўладу і памнажаў метастазы хваробы шляхецкай вольнасці, якая зрэшты прывяла яго дзяржаву да паралічу і палітычнай смерці. Тады Ягайла не
думаў пра наступствы сваіх рашэнняў, ды і не мог іх прадбачыць, а думаў, як перадаць уладу сваім нашчадкам. Менавіта таму Ягайла выступіў супраць намеру Вітаўта каранавацца і ператварыць Вялікае княства Літоўскае ў каралеўства. Калі б гэта адбылося, то і ён сам і яго дзеці страцілі б дзедзічныя правы на ВКЛ. Невыпадкова скардзіўся ён свету, што Вітаўт «адбірае ад мяне і ад маіх дзяцей Літву», рабіў усё магчымае, каб сарваць каранацыю стрыечнага брата. Нават гатовы быў саступіць яму польскую карону, бо пасля смерці Вітаўта каралём станавіўся б Уладзіслаў. Вітаўт адмовіўся ад гэтай прапановы. Справа магла закончыцца вайной, бо абодва ўладары падрыхтавалі войскі. Аднак у 1430 годзе Вітаўт памёр.
Клопатам пра дзедзічныя правы сваіх нашчадкаў на Вялікае княства Літоўскае можна растлумачыць і тое, што ў 1432 годзе Ягайла даў згоду на абранне вялікім князем свайго брата Свідрыгайлы, які бунтаваў супраць яго і Вітаўта. Свідрыгайла не меў дзяцей, а значыць пасля яго смерці Вялікае княства пераходзіла да Ягайлавічаў. Аднак, калі Свідрыгайла пачаў самастойную палітыку, польскае атачэнне Ягайлы здзейсніла пераварот і ўзвяло на велікакняжацкі пасад Жыгімонта Кейстутавіча. Ягайла аддаў яму ў пажыццёвае праўленне ВКЛ і разглядаў яго як свайго намесніка, а сябе па-ранейшаму тытулаваў вярхоўным князем Літвы.
Ягайла ўсё ж не аказаўся на вышыні патрабаванняў гісторыі. Аб'яднаўшы сілы Польшчы, Літвы і Русі ддя знішчэння крыжацка-нямецкай агрэсіі, ён між тым перашкаджаў стаць дзяржаве свайго народа раўнапраўным суб'ектам еўрапейскай палітыкі і асудзіў яе на страту сваёй незалежнасці. I на Люблінскім сойме ў 1569 годзе літвіны не раз будуць наракаць на Ягайлу за тое, што ён у Крэве аддаў Польшчы за каралеўскую карону іх Радзіму.
Можна гаварыць пра станоўчае ці адмоўнае, што зрабіў Ягайла, вялікім ён быў ці не, але абысці гэтую асобу ў нашай гісторыі нельга. Асоба гэта вельмі каларытная і велічная. Доля выпала яму такая — быць уладаром. Можа, марыў Ягайла проста жыць і радавацца жыццю. Неяк ён са скрухай прызнаваўся: «Так шмат мяне абцяжарвае гэтае каралеўства зямное, якое я маю, як пыл пад маёй нагой». Вось і нёс цяжар караля.
Смерць яго была рамантычнай. Ягайла прастудзіўся, калі цэлую ноч зачаравана слухаў салаўіныя спевы. Днём кароль злёг у ложак, a 31 мая 1434 года памёр.
«...Слава яго не можа загінуць і досыць шырока ўжо разышлася па шырокім свеце, бо пад яго ўладарствам каралеўства нашае было шчаслівым» — так пісалі ў эпітафіі Ягайлу.
«ЧЭСЦЬ ВЫШЭЙ ЗА ЖЫЦЦЁ ПРЫНАШУ»
ЖЫГІМОНТ КАРЫБУТАВІЧ
Ен мог стаць каралём Чэхіі, але не стаў. Гэтак склаліся абставіны, што Жыгімонт Карыбутавіч апынуўся ў цэнтры палітычных падзей, якія скаланулі звычайны лад жыцця Еўропы XV стагоддзя. Незвычайны лёс гэтага чалавека нагадвае сюжэт геніяльнага пісьменніка.
Нарадзіўся Жыгімонт каля 1385 года ў сям'і князя Дзмітрыя Карыбута Альгердавіча і княгіні Анастасіі Алегаўны Разанскай. Бацька Жыгімонта быў ноўгарад-северскім князем, але валодаў ён Наваградкам і Лідай. Пасля яго смерці ў 1404 годзе малады Жыгімонт выхоўваўся пры каралеўскім двары ў свайго дзядзькі Ягайлы. У Грунвальдскай бітве ён даводзіў асабістай харугвай. Пэўна, у маладога князя не было ўдзела, а таму заставаўся ён пры двары, кормячыся з ласкі стрыя. «Хлеб» зарабляў мячом. Так, падчас вайны з Ордэнам у 1414 годзе ён вызначыўся як вайсковы даводца і ўзяў крыжацкі замак Прабут.
Магчыма, гэтак і давялося б Карыбутавічу жыць пры двары, каб сама гісторыя не выбрала яго. У 1419 годзе, пасля смерці чэшскага караля Венцыслава, яго карону ўнаследаваў імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт I Люксембургскі. Чэхі падняліся супраць караля-немца. Узначалілі паўстанне паслядоўнікі спаленага на вогнішчы святара Яна Гуса — гусіты. Яны і прапанавалі чэшскую карону Ягайлу. Ён, не жадаючы сварыцца з імператарам і папам, адмовіўся. Тады чэхі звярнуліся да вялікага князя літоўскага Вітаўта, але ён адказаў, што сам не можа ехаць у Чэхію, a назначыць туды свайго намесніка. Чаму ж Вітаўт вырашыў падтрымаць Чэхію? У сваім лісце да нямецкіх курфюрстаў Вітаўт пісаў, што імкнуўся перашкодзіць імператару, які без усялякай справяддівасці хоча забраць яго спадчынныя землі. Справа ў тым, што Жыгімонт падтрымаў дамаганні Ордэна
Ф.Тэгазо. Ян Жыжка. XIX cm.
Павел Хрысціян з Колдзіна. Герб Чэшскага каралеўства. 1579 г.
на Жамойць. Вітаўт адказаў яму зброяй. У 1422 годзе ён паслаў у Чэхію пяцітысячнае войска на чале з Жыгімонтам Карыбутавічам. Яму даверыў Вітаўт правіць чэхамі і абараняць іх ад імператарскай раці. «Жадаючы адпомсціць за крыўду майму ворагу, каралю Жыгімонту, выслаў у Чэхію майго братанка Жыгімонта Карыбутавіча, каб мой вораг Жыгімонт зразумеў нарэшце, каго зачапіў, ведаў, што ў нас ёсць сіла і адвага, і перастаў у рэшце рэшт дакучаць сваімі злачыннымі ўчынкамі», — заявіў Вітаўт.
Вось і паказаў Жыгімонт Карыбутавіч «сілу і адвагу», перад якой імператар уцёк з Чэхіі. Як толькі ён даведаўся пра выправу Карыбутавіча, то зняў аблогу горада Астрог, спаліў абложныя машыны і ў гневе на Вітаўта ўцёк у Венгрыю. Тым часам Жыгімонт Карыбутавіч узяў штурмам замак Нэстаў у Маравіі. Адсюль ён разаслаў па Чэхіі граматы, у якіх казаў, што прыйшоў як Вітаўтаў намеснік, каб кіраваць краінай і абараняць яе ад ворагаў, і запрашаў прадстаўнікоў усіх саслоўяў на сойм у горадзе Чаславы.
Чэхі і маравы з прыязнасцю сустрэлі Жігімонта Карыбутавіча. На сойме яны аднадушна абвясцілі яго каралеўскім намеснікам: «Жыгімонт Божаю міласцю, князь Літоўскі, назначаны» Яснейшым князем Вялікім Літоўскім, Каралём Чэшскім, выпрашаным для абароны і вызвалення Закона Божага і заспакаення і ўпарадкавання зямлі Чэшскай і прызнаны панамі земскімі, панамі Пражанамі, Рыцарамі, гарадамі і ўсімі абшчынамі, Закону Божаму схільнымі, зусім без перашкод і з аднадушшам». Карыбутавіч пакляўся выконваць гусіцкія палажэнні, якія лічыліся папай ерэтычнымі, і правіць паводде Божага права, згодна з хрысціянскімі запаветамі.
16 мая 1422 года Жыгімонт Карыбутавіч урачыста ўехаў у Прагу. Ён распусціў гарадскую раду і правёў выбары новай. Галоўнай мэтай ддя яго было знайсці паразуменне паміж памяркоўнымі гусітамі і радыкальным іх крылом — табарытамі на чале з рыцарам Янам Жыжкам. Хоць Ян Жыжка і прызнаў уладу Жыгімонта Карыбутавіча, але самі табарыты імкнуліся да першынства ў Празе. I калі Карыбутавіч браў імператарскі замак Карлштайн, яны паднялі паўстанне ў сталіцы. Толькі пражане не падтрымалі табарытаў, і гарадскі магістрат схапіў мяцежнікаў і прысудзіў іх да пакарання. Узяўшы Карлштайн, Жыгімонт вярнуўся ў Прагу. Вось цяпер і давялося яму стрымаць сваю клятву. На пакаранні мяцежнікаў, калі пецярых з іх ужо ўмярцвілі, рыцар Вільгельм Костка заўважыў Жігімонту: «Будзеш катам, калі гэта табе міла». I Жыгімонт выбірае не закон, а міласэрнасць, і даруе жыццё мяцежнікам. Гэтая праява яго велікадушнасці прынесла яму болей славы, чым перамогі над ворагам.
Між тым папа рымскі Марцін V усяляк намагаўся вывесці корпус Жыгімонта з Чэхіі і папярэджваў польскага караля Ягайлу: «Твой унук Жыгімонт з твайго каралеўства да Чэхіі, да абозу гэтага панства падаўся, злучыўся з ерэтыкамі, і там жа па гэты дзень ім спрыяе і дапамагае і ад верных іх абараняе. А гэта ўласна нічога іншае не ёсць, як адкрыта вядзе вайну супраць Бога, веры і рэлігіі святой». Пагрозы папы не пужалі Жыгімонта, ён не пакінуў Чэхію. Аднак не ён вырашаў, а Вітаўт.
Бітва іусітаў з крыжакамі. Мініяцюра з Янскага кодэкса. XV cm.
Як толькі Вітаўт атрымаў ад імператара пацвярджэнне сваіх правоў на Жамойць і заключыў з ім мір, ён даў загад Жыгімонту вывесці войска. Раззлаваны такой здрадай, Ян Жыжка назваў Карыбугавіча князем варожым і клятым. А яму давялося падначальвацца свайму гаспадару. Жыгімонт прыехаў у Кракаў, дзе зноў жыў пры каралеўскім двары. На каранацыі Софіі Гальшанскай ён сустрэўся з даўнім ворагам — імператарам Жыгімонтам. Этыкет не дазваляў абодвум выказаць свае пачуцці. Ды і хто мог прадбачыць, што праз нейкі час яны зноў будуць ваяваць супраць адзін аднаго. Здавалася, Вітаўт стаў халодным да гусітаў і ўжо не будзе іх падтрымліваць. Толькі
вось Жыгімонт... Адчуваў ён сябе прыніжаным — быў пешкай у гульні вялікай палітыкі. А мог быць каралём.
Чэхі памяталі пра яго. У красавіку 1424 года чэшскія паслы ў Гародні прасілі Вітаўта адпусціць Жыгімонта Карыбутавіча ў Чэхію, каб той прыняў каралеўскую карону. Вітаўт адказаў, што пакляўся імператару не падтрымліваць гусітаў, і калі Карыбутавіч без яго згоды прыме чэшскую карону, то будзе лічыць яго сваім ворагам. Тым не менш паслы, пэўна, патаемна сустрэліся ў Кракаве з Жыгімонтам і запрасілі яго ў Прагу. Ён прыняў запрашэнне.
29 чэрвеня 1424 года на чале атрада ў 1500 паплечнікаў Жыгімонт Карыбутавіч зноў увайшоў у Прагу. На вачах пражан ён прыняў прычасце па гусіцкаму абраду і быў выбраны імі «панам гаспадаром». Папа рымскі Марцін V абвясціў Жыгімонта Карыбутавіча ерытыком і назваў чалавекам без годнасці і веры. А Вітаўт публічна рабіў выгляд, што выракся Жыгімонта Карыбутавіча, хоць той у лістах называў сябе яго «верным слугой». А гэта можа сведчыць пра патаемную згоду Вітаўта на выправу Жыгімонта ў Чэхію.
He прыняў волю пражан і Ян Жыжка. У верасні ён павёў табарытаў на Прагу, якую пагражаў зраўняць з зямлёй. Жыгімонт угаварыў Жыжку не праліваць крыві. I бунтарны правадыр табарытаў прызнаў Карыбутавіча чэшскім гаспадаром. Жыгімонту ўдалося на нейкі час прымірыць чашнікаў і табарытаў. А пасля смерці Жыжкі ён узначаліў чэшскае войска і пад Усцем 16 чэрвеня 1426 года разбіў імператарскае войска.
У адрозненне ад табарытаў Жыгімонт Карыбутавіч не жадаў вайны з імператарам і прасіў Вітаўта стаць пасрэднікам у перамовах аб міры. На бяду, яго перапіска трапіла ў рукі табарытаў, якія з амбона зачыталі яе пражанам. А тыя не даравалі такой «здрады» свайму пану гаспадару. Жыгімонта зняволілі і пасадзілі на чатыры месяцы ў замак. Уладу ў Празе захапілі табарыты. Але папулярнасць Карыбутавіча была такой вялікай, што палічылі за лепшае выпусціць яго на волю і пад канвоем правялі за чэшскую мяжу.
Некаторы час Жыгімонт Карыбутавіч, пэўна, жыў ў сястры Алены ў Раціборы. Толькі спакойнае жыццё было не для яго. Ён сабраў вакол сябе гусітаў і «валанцёраў волі». Цэлы атрад воінаў прывёў да яго князь Хведар Астрожскі. 3 такімі сіламі ў красавіку 1430 года Жыгімонт Карыбутавіч захапіў месца Глівіца і зрабіў яго сваёй рэзідэнцыяй. Але, не жадаючы славы ерэтыка, ён выклікаў католікаў на дыспут. He зброяй, а словам і ведамі хацеў ён даводзіць сваю праўду.
Ягайла дазволіў правесці дыспут, і Жыгімонт адправіўся ў Кракаў. Перапужаны кракаўскі біскуп Збігнеў Алясніцкі, каб пазбегнуць дыспуту, загадаў зачыніць у горадзе ўсе кас-
К.Келісінскі. Пячатка Жыгімонта Карыбутавіча. 1841 г.
цёлы. Раззлаваны Жыгімонт, пакідаючы Кракаў, завярнуў да касцёла Св. Станіслава і, падняўшы руку, прыгразіў скульптуры святога. А біскупу і духавенству паабяцаў ліхія рабункі. Тым часам брат Алясніцкага, Конрад, напаў на Глівіцу і спаліў замак. Так што дома Жыгімонта чакала папялішча. Вось такі дыспут атрымаўся. Тады Жігімонт прыняў выклік і таксама пачаў размаўляць сілай зброі. Ён на чале сваіх воінаў прыйшоў на дапамогу чэхам. I своечасова. Імператарскае войска зноў напала на Чэхію. Разам з правадыром табарытаў Пракопам яны ўдарылі па нямецкім войску, якое стаяла каля замка Эгрэ. Ратуючыся ад імклівай атакі, нямецкая конніца растаптала сваю пяхоту. I гэты крыжовы паход закончыўся для імператара бясслаўна.
Адначасова на радзіме Жыгімонта Карыбутавіча адбываліся трагічныя падзеі. У 1432 годзе пры падтрымцы польскай зброі Вітаўтаў брат Жыгімонт скінуў з велікакняжацкага пасада Свідрыгайлу Альгердавіча. Той уцёк у Полацк і пачаў вайну з узурпатарам улады. Яшчэ раней, у 1431 годзе, Жыгімонт Карыбутавіч прасіў Свідрыгайлу прыняць яго на службу. Лісты Свідрыгайлы трапілі ў рукі Ягайлы, што дазволіла яму выставіць брата перад імператарам прыхільнікам гусітаў. А паколькі Свідрыгайла быў у добрых адносінах з імператарам, які нават абяцаў яго каранаваць, то спрыяць яго ворагу ён не мог. I толькі пасля смерці імператара становішча змянілася. Свідрыгайлу былі патрэбны саюзнікі, а тут — праслаўлены водца загартаваных у баях воінаў. У 1434 годзе Жыгімонт Карыбутавіч выправіўся на радзіму. Шлях дадому быў кружным. Праз Польшчу праехаць нельга было, давялося прасіць Ордэн прапусціць яго. Ордэн падтрымліваў Свідрыгайлу і дазволіў Жыгімонту праехаць праз свае ўладанні. Але з адной умовай — навучыць крыжакоў баявому майстэрству табарытаў. Цэлы год у Рызе Жыгімонт Карыбутавіч навучаў рыцараў новым для іх метадам вайны. Разам з крыжакамі і сваімі воінамі Жыгімонт Карыбутавіч у 1435 годзе выступіў на Літву, каб злучыцца з войскам Свідрыгайлы. Той перадаў яму даводства над войскам.
1 верасня на рацэ Святая ў Жамойці Свідрыгайла сустрэўся з войскам Жыгімонта Кейстутавіча, галоўную сілу якога складаў 12-тысячны польскі корпус. Жыгімонт Карыбутавіч прапанаваў палякам не праліваць братняй крыві, але яны не адказалі. Тады ён звярнуўся да Свідрыгайлы: «Шкада разліваць братнюю кроў, нішчыць такі пекны квет рыцарства хрысціянскага, лепей пагадзіцца, калі абодва бакі не змогуць прымірыцца, няхай згадзяцца на слушнае распазнанне цэзара, папы, каго-небудзь з хрысціянскіх каралёў, знаных справядлівасцю». Свідрыгайла адхіліў прапанову. А дарэмна. Бітву ён прайграў.
Фатальным чынам на яе вынік падзейнічала надвор'е. Пасля дажджоў вада ў рацэ Святой паднялася і затапіла прыбрэжную мясцовасць. Жыгімонт Карыбутавіч вырашыў адвесці войска на іншую пазіцыю. А ў гэты час палякі пераправіліся цераз раку і ўдарылі па тылу адыходзячага войска. Яно так і не паспела перастроіцца ў баявы шыхт. Жыгімонт Карыбутавіч, як і належала рыцару, не пабег ратавацца, a сустрэў ворага з мячом. Смяротна паранены ў галаву і шыю, ён трапіў у палон. Калі ў яго запыталі, чаму ён не ратаваўся ўцёкамі, Жыгімонт Карыбутавіч нагадаў пераможцам, што такое рыцарская годнасць: «Чэсць вышэй за жыццё прынашу і ганьбай уцёкаў пакрыцца не хацеў».
КАРАЛЕВА ПОЛЬСКАЯ
СОФІЯ ГАЛЬШАНСКАЯ
Софіі Гальшанскай было наканавана стаць жонкай караля польскага Уладзіслава II Ягайлы і нарадзіць яму трох сыноў, тым самым пакласці пачатак новай манархічнай дынастыі Ягелонаў. Лацінамоўны паэт Ян Вісліцкі вобразна апісаў, як богі выбіралі сівому Ягайлу жонку. Менавіта багіня прыгажосці Венера і выбрала жонку каралю: «Ёсць у мяне беларуская німфа, слаўная па ўсіх краінах, німфа, цудоўней дзяўчат няма, багінь пераўзыходзіць. Софіяй яе велічаюць у народзе і аратыя славяць. Чароўнасцю аблічча, як і прыгажосцю гаворкі, старажытных прыгажунь у цені пакідае... шлюбам ганаровым звязаць я вырашыла з прастола ўладаром гэтую княжну і патомствам дастойным упрыгожыць нявесту». Так распавядае паэт.
А ў жыцці ўсё было празаічна. Каралю Ягайлу не шчасціла ў шлюбе. Памерла яго першая жонка — польская каралева Ядвіга, памерла і другая жонка Ганна Цылейская. Ну a смерці трэцяй, пэўна, кароль горача жадаў. Была яна старой, сухотлівай, згрызотлівай інтрыганкай, ды яшчэ мела ад трох шлюбаў плойму дзяцей, якіх хацела ўладкаваць. Так што, калі яна ў 1420 годзе памерла, Ягайла ўздыхнуў аблегчана. Паколькі кароль марыў мець сына — спадкаемца каралеўскай кароны, дык задумаў зноў ажаніцца. I нявесту сабе знайшоў — каралеву Офку, удаву чэшскага караля Вацлава, за якую імператар Жыгімонт I абяцаў аддаць у пасаг Сілезію. Гэты план ухваліла каралеўская рада. Але праціўнікам збліжэння Полыпчы і Імперыі быў вялікі князь літоўскі і рускі Вітаўт. Ён, відаць, і прывёз Ягайлу ў Друцк у госці да друцкага князя Сымона Дзмітрыевіча, у якога жылі дзве прыгажуні — ягоныя пляменніцы княгіні Галыпанскія — Васіліса і Софія.
Род Гальшанскіх быў адным з багацейшых і слаўных на Беларусі. 3 гэтай сям'ёй парадніўся і Вітаўт, ажаніўшыся на Ульяне Гальшанскай. I, вядома, ён апекаваўся над маладымі княгінямі Васілісай і Софіяй. Іх бацька князь Андрэй рана памёр, і княгінь выхоўваў іх дзядзька, брат маці Сымон Друцкі. Вось Вітаўт і прывёз Ягайлу ў Друцк, спадзяючыся, што дзявочая прыгажосць возьме ў палон каралеўскае сэрца. I не памыліўся. Ягайла закахаўся і папрасіў Вітаўта: «Было ў мяне ўжо тры жонкі — дзве полькі, трэцяя немка, а нашчадкаў яны мне не далі. Цяпер прашу цябе, высватай мне ў князя Сымона малодшую пляменніцу Софію, яна з роду рускага, і, можа, Бог дасць мне нашчадкаў». Вітаўт з ахвотаю выканаў каралеўскую просьбу. 24 сакавіка 1422 года ў Наваградку ў фарным касцёле Ягайла абвянчаўся з 17-гадовай Софіяй Гальшанскай. Перад вянчаннем Софія перайшла з праваслаўя ў каталіцтва.
Стаўшы жонкай караля, яна хутка разабралася ў закуліснай палітыцы каралеўскага двара і здолела дамагчыся сваёй каранацыі. 12 лютага 1424 года Софія Гальшанская была каранавана на каралеву польскую. На каранацыі прысутнічалі імператар Жыгімонт, кароль дацкі Эрык. Жывая і вясёлая каралева парушыла сонную цішыню каралеўскага двара і выклікала да сябе непрыязнасць ганарыстых прыдворных, якія асуджалі яе паводзіны. He падабалася ім, што каралеву атачалі маладыя шляхціцы і падазравалі іх у любоўных заляцаннях да яе. A 31 кастрычніка 1424 года Софія нарадзіла сына, якога назвалі Уладзіславам. Ашчасліўлены Ягайла цэлы дзень правёў у касцёле, дзякуючы Богу за нараджэнне сына. Адным з 25 хросных бацькоў каралевіча быў сам папа рымскі Марцін V, які ў сваім пасланні да Ягайлы пісаў, што вельмі абрадаваны, «што ты і наймілейшая ў Хрысце дачка Софія, твая малжонка, годная каралева пажаданага табе сына далі мне і касцёлу, на пацеху маю, на пацеху вашай каралеўскай мосці. Каралеўства тваё, якое магло б па тваім сыходзе прыйсці да заняпаду, ад усялякай боязні гэтага вызвалена, забяспечана трывалым пакоем. Тым самым свайму народу паслаў радасць, дзеля яго свабоды і цэласці гэты наш сын з асаблівай ласкі Бога нарадзіўся... Прашу Бога, які яго нам даў, каб яго як найдаўжэй захаваў гады, каб выканаў тое прызнанне, якое яго чакае... каб яшчэ з жыцця твайго каралеўскіх цнот набываў, узяўшы ў сваё маладосці за ўзор цябе». Але першынца чакаў трагічны лёс. He ведала гэтага Софія і з лепшымі спадзяваннямі на будучыню марыла вырасціць сына слаўным каралём.
Была яна не толькі жанчынай, маці, але і каралевай і воляй лёсу апынулася пасярод палітычных віраў. He проста
Я.Матэйка. Ягелоны. 1880 г.
У цэнтры — Уладзіслаў III, старэйшы сын Ягайлы, злева — Збігнеў Алясніцкі, прымас Польшчы, справа — Казімір-Андрэй, Софія Галыйанская
было ёй маладой і шчырай у юнацкай непасрэднасці разабрацца што да чаго, хто яе шчырыя прыхільнікі, а хто праціўнікі.
Злымыснікі засумняваліся ў бацькоўстве старога Ягайлы. Але праз два гады Софія нарадзіла друтога сына, названага Казімірам. Ён пражьгў нядоўга. Софія зноў зацяжарыла. У гэты час і разнеслася пагалоска пра жаночую нявернасць каралевы. Раўнівы Ягайла паверыў у намову. Дзве каралеўскія служанкі пад катаваннямі абвінавацілі Софію ў здрадзе мужу. Названых служанкамі «палюбоўнікаў» каралевы кінулі ў вязніцу. Трое з іх паспелі ўцячы за мяжу. Кароль Ягайла вымушаны быў паставіць жонку перад судом пад старшынствам Вітаўта. Софія прынесла прысягу ў сваёй бязвіннасці. А праз некаторы час, 30 лістапада 1427 года, яна нарадзіла трэцяга сына, якога назвалі Казімірам-Андрэем, другое імя было дадзена ў гонар дзеда Андрэя Гальшанскага. Аднак пагалоскі пра шлюбную нявернасць Софіі зноў загулялі па свету. Падазравалі, што распусцілі іх крыжакі. Пазней высветлілася, што плётку разносіў польскі шляхціц Ян Сташ, які на віленскім двары перад Вітаўтам і літвінскімі магнатамі ганіў Софію. Каралева вырашыла абараняць сваю годнасць, хоць кароль і адгаварываў яе. Софія настаяла на сваім. Яе павераныя ўнеслі ў рыцарскі суд скаргу на Сташа. На судзе Сташ адмаўляў усе абвінавачванні і гатовы быў на паядынку давесці сваю невінаватасць. Але ніхто не прыняў яго выклік. Суд прызначыў Сташу ачысціцельную прысягу, якую ён прынёс. Але яго ўсё роўна кінулі ў вязніцу, пэўна, для навукі іншым паклёпнікам.
Софія заставалася патрыёткай Бацькаўшчыны. Яна ў 1428 годзе, будучы ў Вільні, утаворвала Вітаўта прыняць каралеўскую карону і разарваць унію з Польшчай. Падтрымала Софія і Свідрыгайлу ў яго імкненні захаваць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага і Рускага. Былі ў яе і свае разлікі, бо спадзявалася, што велікакняжацкая карона дастанецца яе малодшаму сыну. А ддя старэйшага Уладзіслава марыла аб кароне польскага караля. Пасля смерці мужа ў 1434 годзе Софія з дапамогай кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага дамагаецца выбрання Уладзіслава польскім каралём. Неўзабаве ён становіцца і венгерскім каралём.
Пэўна, не абышлося без удзелу Софіі і выбранне Казіміра-Андрэя вялікім князем літоўскім і рускім. Уладзіслаў з намовы Алясніцкага адпусціў у 1440 годзе Казіміра на Вялікае княства як свайго намесніка. Але Казіміра пры падтрымцы Гальшанскіх і Друцкіх 29 чэрвеня 1440 года беларускія і літоўскія феадалы абвясцілі вялікім князем літоўскім і рускім. Думаецца, што гэты план абмяркоўваўся Софіяй у сям'і з князямі Гальшанскімі і Друцкімі.
Спазнала Софія і горыч страты. У 1444 годзе пад Варнай у бітве з туркамі знік яё старэйшы сын Уладзіслаў. Карале-
ва адмаўлялася паверыць у ягоную смерць і ўпарта чакала вяртання сына. Калі ж нарэшце стала ясна, што Уладзіслаў загінуў, Софія ўключылася ў барацьбу за выбранне Казіміра польскім каралём. А паколькі Казімір адмаўляўся ад польскай кароны, дык Софія сама пераконвала яго, каб ён «здаровую раду ўжываў». Аднак, калі палякі абралі каралём Баляслава Мазавецкага і сабіраліся каранаваць яго, Казімір прасіў маці намовіць прыслаць да яго пасольства. Разам з пасольствам да сына паехала і Софія. Сустрэліся яны ў Гародні. Софія пераканала Казіміра даць згоду стаць польскім каралём. Праўда, адразу пасля каранацыі Казімір вярнуўся ў Вільню. Зноў Софія ездзіла да сына, каб угаварыць заняцца польскімі справамі.
У апошнія гады свайго жыцця Софія адышла ад палітычнай дзейнасці. Яна дачакалася нараджэння трох унукаў і адной унучкі. Незадоўга перад смерцю Софія 5 жніўня 1460 года пабачыла і чацвёртага ўнука, па яе жаданню яго назвалі Аляксандрам, хросным імем Вітаўта.
Памерла Софія Гальшанская 21 верасня 1461 года ва ўзросце 56 гадоў. Пахавалі яе ў Вавельскім кафедральным саборы ў капліцы Св. Тройцы, якую яна і фундавала. Па беларускім звычаі яе цела паклалі каля заходняй сцяны, бо гэты бок азначаў вечнасць.
Ян Длугаш даў такую характарыстыку Софіі Гальшанскай: «Была яна жанчына вельмі дабрачынная, шчодрая да касцёла і ласкавая да ўбогіх. Сэрца мела велікадушнае і ўзнёслае».
А род Ягайлавічаў стаў знакамітым. Сыны Казіміра займелі польскі, чэшскі, венгерскі каралеўскія пасады, велікакняжацкі пасад Літвы і Русі, а дочкі парадніліся з еўрапейскімі ўладарамі.
I зразумела, што «цудоўная дзева, беларуская княжна Софія», на думку людзей, была Божая выбранніца, прынамсі, як Вісліцкі ў сваёй паэме «Пруская вайна» (выйшла ў 1516 годзе) і напісаў:
У поўнай згодзе Богі, рашыўшы, беларускую дзеву Выбралі, ды нарадзілі каралёў пад шчасліваю зоркаю.
ПАМІЖ СЦЫЛАЙ I ХАРЫБДАЙ
КАЗІМІР-АНДРЭЙ ЯГАЙЛАВІЧ
Вялікім князем выбралі яго, трынаццацігадовага юнака. Гэта быў лёс. Зусім не па сваёй волі і заслугам (якіх яшчэ не было) стаў малодшы сын Ягайлы і Софіі Гальшанскай вялікім князем літоўскім і рускім. Старэйшы брат Уладзіслаў, польскі кароль, адпускаючы яго ў Літву за свайго намесніка, настаўляў, каб «заўсёды памятаў добрадзейства ад каралеўства Польскага, стараўся пра яго дабро, памнажэнне і славу». Ён прыставіў да брата зграю польскіх дарадчыкаў — вось з іх слова і волі павінен быў кіраваць Вялікім княствам Казімір. Літвінскія магнаты, якія запрасілі Казіміра (а сярод іх верхаводзілі яго родзічы — князі Гальшанскія і Друцкія), пайшлі на хітрасць. У Вільні яны далі палякам шыкоўнае багатае баляванне, і тыя на радасці перапіліся. Пакуль яны адсыпаліся, дык у кафедральным саборы Вільні Казіміра каранавалі на вялікага князя літоўскага і рускага. Адбылося гэта 29 ліпеня 1440 года.
За шырокімі плячыма паноў-рады юны манарх адчуваў сябе спакойна. Асабліва не працаваў над дзяржаўнымі справамі. Усім запраўлялі паны-рада на чале з віленскім ваяводам Янам Гаштольдам. Князь праводзіў дні ў пацехах, тыднямі прападаў на ловах.
Уладзіслаў не прызнаў свайго брата за вялікага князя. Каралеўская рада выношвала планы падзелу Вялікага княства. Але навошта яму было гэтае прызнанне, калі Вялікае княства прызнала яго за свайго ўладара. Толькі Жамойць і Смаленск паўсталі супраць. Казімір захацеў зброяй паказаць моц сваёй улады і схіліць перад ёй непакорлівых. Вопытны Гаштольд утрымаў яго ад неразумнага кроку. Уступкамі ён прывёў да прысягі Жамойць і Смаленск. Але новае выпрабаванне чакала юнага манарха.
Казімір. XVI cm.
Ужо складвалася супраць яго змова сына былога вялікага князя Жыгімонта Міхайлы. Ён з дапамогай татар захапіў Кіеў, яго ўладу прызналі Гародня, Ліда, Берасце і ўсё Падляшша. Самога Казіміра Міхайла вырашыў падсцерагчы на ловах і забіць. Выканаць гэта браліся князі Валожынскія. Яны на чале пяці соцень вершнікаў прыбылі пад Мерач, дзе
ў навакольных лясах паляваў Казімір. Палясоўшчыкі заўважылі падазроных узброеных людзей і паведамілі Казіміру, які адразу ж уцёк пад ахову віленскіх сцен. Высланае войска дагнала змоўшчыкаў і разбіла іх. Чым бы закончылася барацьба з Жыгімонтавічам, невядома. На шчасце Казіміра, ён неўзабаве памёр.
Сыны манархаў нараджаюцца не для пацех і марнатраўства, ім наканавана правіць Богам даручаным народам. Надышоў час і Казіміру пасталець і ўзяць цяжар дзяржаўнага праўлення. У 1444 годзе загінуў пад Варнай у бітве з туркамі польскі кароль Уладзіслаў. Палякам давялося прапанаваць каралеўскую карону Казіміру. Тройчы адмаўляўся ён. Казіміравы паслы ў 1446 годзе заявілі палякам: «Вялікая яго зямля і паветы, багацце і сіла, найвышэйшыя панствы і каралеўствы не могуць быць яму мілейшымі». Нават маці-каралева, якая прыехала да яго ў Гародню, не магла яго ўгаварыць. I толькі тады, калі палякі выбралі каралём мазавецкага князя Баляслава, які хацеў захапіць Падляшша, Драгічынскую і Берасцейскую землі, паны-рада дазволілі Казіміру прыняць польскую карону. Але ўзялі з яго прысяіу скасаваць унію з Польшчай, захаваць і пашырыць абшары Вялікага княства і даць права пасля яго смерці абраць сабе вялікага князя. Пакідаючы Літву, Казімір 2 мая 1447 года выдаў прывілей. Вялікі князь абавязваўся вырашаць дзяржаўныя справы са згоды і слова паноў-рады, а дзяржаўныя пасады даваць толькі патомным жыхарам Вялікага княства.
25 чэрвеня 1447 года Казімір каранаваўся ў Кракаве на караля. Далейшы лёс Казіміра — гэта лёс чалавека, які раптам апынуўся паміж Сцылай і Харыбдай. 3 аднаго боку, ён польскі кароль і павінен адстойваць польскія інтарэсы, а з другога — вялікі князь літоўскі і рускі, а тут зусім іншыя інтарэсы, супрацьлеглыя польскім. I адтуль і адгэтуль насядалі на яго, патрабавалі, прымушалі, абвінавачвалі. Трэба было валодаць сабою, каб не гарачыцца, не рабіць глупства. Літвіны лічылі, што ён спрыяе палякам і хацелі ўзвесці на вялікі пасад іншага гаспадара. А палякі меркавалі, што ён спрыяе літвінам, і патрабавалі, каб «палякаў зароўна, як літвінаў, мілаваў. Усім просячым справядліва вымяраў і займаўся абаронай каралеўства», і нават пужалі Божай карай.
Стаўшы польскім каралём, Казімір воляй-няволяй мусіў слухацца польскіх паноў і тады, калі працівіўся гэтаму. Першыя гады ён яшчэ трымаўся пад шалёным націскам палякаў і адмаўляўся перадаць Полыпчы Валынь і Падолле і прывесці Вялікае княства да уніі. Казімір адказваў, што не можа гэтага выканаць «з-за прысягі, якой уперад забавязаўся літвінам». Каб пазбавіцца ад гэтага націску, Казімір часта
Ю.Косак. Гусары. Паводле гравюры XV cm. 1864 г.
ад'язджаў у Вялікае княства і падоўгу там жыў. Разам з літвінамі ён прымаў рашэнне адстойваць дзяржаўнасць Літвы. Угневаныя палякі пагражалі забраць у яго каралеўскую карону. Асабліва цяжка давялося Казіміру пасля таго, як у 1452 годзе луцкі князь Свідрыгайла перадаў Валынь
Вялікаму княству. Казіміра зноў абвінавацілі ў здрадзе Польшчы і ўжо намерваліся пазбавіць яго польскай кароны. Толькі абяцанне перадаць Польшчы Валынь выратавала Казіміра. I ўсё болей і болей бралі над ім уладу польскія паны. А што ён мог ім супрацьпаставіць: волю, характар, інтрыгі?
Нельга было чакаць ад слабавольнага Казіміра, які любіў ловы больш за клопат дзяржаўны, што ён праявіць цвёрдасць і волю. Летапісцы называюць яго няшчасным, якому лёс прынёс нямала засмучэнняў і непрыемнасцей. Так, нялёгкі лёс каралей!
Рашэнне Казіміра абурыла літвінаў. Яны хацелі абраць новага гаспадара — Радзівіла Осцікавіча. Устрывожаны Казімір у маі 1453 года прыехаў на Віленскі сойм. Страсці там накаліліся так, што пачалася бойка. Нехта ў замятні секануў шабляй і вялікага князя, параніўшы яго. Ад такога жыцця Казімір страціў сон і апетыт. Нарэшце ён пайшоў на кампраміс. На з'ездзе палякаў з літвінамі ў Берасце ў 1454 годзе ён вырашыў іх спрэчку — Валынь, Брацлаўская зямля і Усходняе Падолле заставаліся пры Вялікім княстве, a Заходняе Падолле і валынскія гарады Алесна, Лапацін і Ратна адыходзілі пад Полыпчу. Адзін і другі бок засталіся незадаволенымі такім рашэннем. Паны-рада пачалі рыхтавацца да вайны і ўсталявалі саюзныя сувязі з Крымскім ханствам. Толькі вось палякам было не да Валыні. Польшча выступіла вайной на Ордэн. У гэты нялёгкі ддя яе момант літвіны адмовіліся ад свайго намеру і нават дапамаглі палякам.
Казімір не праявіў сябе выдатным палкаводцам. Польскае войска пад яго началам у 1454 годзе ў бітве пад Хойніцамі пацярпела паражэнне. Сам Казімір ледзь выратаваўся: і тое таму, што яго ўцёкі прыкрылі беларускія воіны. Затое гады праўлення навучылі яго палітычнай мудрасці. Ён зламаў супраціўленне палітычнай апазіцыі ў Полыпчы, наклаў падаткі на касцёл. Вось на гэтыя грошы Казімір падкупіў ордэнскіх наймітаў, якія здалі яму сталіцу Прусіі Мальбарг. Ордэн вымушаны быў прасіць міру, і ён быў заключаны ў 1466 годзе. Да Польшчы адышлі Памор'е, Заходняя Прусія з Мальбаргам. Гэтая перамога была самай вялікай справай Казіміра як польскага караля. А што вялікага ён здзейсніў для Літвы? Трэба прызнаць, што Казімір не здолеў праводзіць актыўную міжнародную палітыку ў інтарэсах Вялікага княства. He падтрымаў ён саюзнікаў — Ноўгарад і Цвер у іх барацьбе з Масквой. Такая бяздзейнасць незадавальняла паноў-раду. Яны патрабавалі, каб Казімір жыў у Вільні і займаўся літвінскімі справамі. Ён павінен памятаць, што, слухаючы палякаў, загінуў яго брат Уладзіслаў. Дый сам ён трапіў у небяспеку, ад якой выратаваў яго толькі Бог. Таму хай
Аблога Мальбарга. XV cm.
вяртаецца на Літву, дзе яго чакае спакойнае і шчаслівае жыццё. Каб суцешыць страсці, Казімір 2 мая 1457 года выдаў прывілей. «А також обцуем н слюбуем, нже панства нашего земель, велнкого княз'ьства предреченого, не вменшнм, але у граннцах, каб предкн былн нашн, на нмя князь Александр, нареченый Внтовт, дядя наш, н нные держалн н володелн, також н мы тыеж землн здровн, целы, держатн будем, н володетн н іцнтатн, а с Божьею помочью н вснмн снламн размножатн будем». Як пазней высветлілася, Казімір не гарэў жаданнем выконваць сваё абяцанне. Яго больш хвалявалі дынастычныя праблемы — уладкаваць сваіх сыноў на чэшскім і вянгерскім каралеўскім пасадах. Аднак і пра справы Вялікага княства нельга было забываць.
У 1468 годзе Казімір пражыў у Вільні зіму і пачатак вясны. Тады ж ён выдаў збор законаў «Судзебнік Казіміра». Гэта быў своеасаблівы кампраміс з панамі-радай, бо гаспадар перадаваў радзе судова-адміністрацыйную ўладу ў Трокскім і Віленскім ваяводствах падчас сваёй адсутнасці ў Літве.
Да пары да часу праціўнікі Казіміра змірыліся з яго знаходжаннем на гаспадарскай пасадзе. Аднак на просьбы паноў-рады падтрымаць Ноўтарад і ваяваць за яго з Масквой
ён заявіў, каб яны «добра ведалі, што калі з Масквой захочуць памерацца сіламі, дык хутчэй будуць пераможанымі, чым пераможцамі». Што ж, палітычная разважлівасць стрымлівала Казіміра ад паспешлівых рашэнняў, сумніўных авантур і безадказных учынкаў. I тое, што Вялікае княства ў гады яго праўлення жыло ў міры з суседзямі, — заслуга Казіміра. У гэтым ён вялікі!
Некалькі разоў праціўнікі Казіміра хацелі змясціць яго з гаспадарскага пасада. Ажно сем замахаў на яго жыццё было. У 1480 годзе супраць яго склалася змова. Узначалілі яе слуцкі князь Міхайла Алелькавіч, Іван Гальшанскі і Хведар Бельскі (род якога паходзіў ад Уладзіміра Альгердавіча). Змоўшчыкі марылі ўзвесці на велікакняжацкі пасад Міхайлу Алелькавіча. Для ажыццяўлення сваёй задумы князі збіраліся запрасіць Казіміра ў Кобрын на вяселле князя Аляксандра Чартарыйскага з дачкой Хведара Бельскага. Аднак змову выкрылі, і яе удзельнікі апынуліся ў вязніцы. Выратаваўся толькі Хведар Бельскі, які ўцёк у Маскву. Казімір не праявіў літасці. Суд прыгаварыў змоўшчыкаў да смерці.
Казімір быў ужо моцным. Хоць часта паўтараў, што ён вельмі цярплівы, але ўсё часцей і часцей карыстаўся сілай сваёй улады. «Так хачу, так кажу», — і ўся размова. Умацаваўшыся на двух пасадах, Казімір уступіў у барацьбу за чэшскую каралеўскую карону. А ў выніку дыпламатычных захадаў пасадзіў на Чэшскае каралеўства сына Уладзіслава, якому ў 1490 годзе дасталася і венгерская карона. Гэта быў трыумф Ягайлавічаў!
Так у бурлівых палітычных баталіях і прамінулі апошнія гады жыцця Казіміра. Вядома, калі б ён быў толькі вялікім князем літоўскім, дык не давялося яму разрывацца на дзве часткі, часта супярэчыць самому сабе, і вынікі яго спраў былі б больш важкія і значныя. Усё ж, пэўна, летапісцы памыляліся, калі называлі яго нешчаслівым. Быў ён шчаслівым у шлюбе з жонкай Альжбетай, якую шчыра мілаваў і нажыў з ёй шасцёра сыноў і сямёра дачок.
Зямны шлях вялікага князя літоўскага, рускага, жамойцкага, прускага, караля польскага закончыўся ў 1492 годзе. Пачатак гэтага года ён пражыў у Вільні. Пасля вялікага паста Казімір выехаў у Польшчу і па дарозе захварэў: «немач чырвона» зваліла гаспадара з ног, і ён спыніўся ў Гародні. Хворага ўзяліся лячыць манахі-бернардзінцы, якія давалі яму есці грубы хлеб і печаныя грушы. Ад такога лячэння Казімір пачаў пухнуць. У адчаі ён спытаўся ў доктара: «Ці ёсць якая надзея на здароўе?» Лекар шчыра адказаў: «Ужо не можаш выжыць». Казімір змірыўся з наканаваным: «Трэба тады паміраць». Перад смерцю прасіў ён паноў-раду ўзяць яго
сына Аляксандра на вялікае княжанне, а польскіх паноў — выбраць сваім каралём друтога сына Яна Альбрэхта.
Так ужо на краю магілы Казімір выканаў даўнюю мару літвінаў і даў ім асобнага ад Польшчы гаспадара, чым разрываў персанальную унію. Толькі, здаецца, не кароль і вялікі князь паміраў у Гарадзенскім замку, а... бацька, заклапочаны тым, як падзяліць сваю багатую спадчыну паміж сынамі. Тром з іх ён пакінуў валадарскія кароны і думаў, як уладкаваць малодшых сыноў. Ну а дзяржава дзядоў? 3 Божае ласкі яна мела яшчэ шмат гарадоў, і людзей было досыць. Hi ў чым яе межаў і моцы не паменшыў. Сваю прысягу Казімір стрымаў. Так што з пачуццём споўненага абавязку 7 чэрвеня заплюшчыў ён вочы.
Якую памяць ён пакінуў пасля сябе? Польскі храніст Мехавіта пісаў пра Казіміра: «Любіў кароль ловы з сокалам на птушак і вельмі былі да спадобы яму ганчакі. Быў чалавек заўсёды стрыманы, піў толькі ваду і ніколі не каштаваў віна, медавухі, піва і лекаў, а паху іх не любіў. Вельмі падабалася яму лазня. Казімір праводзіў жыццё дзейсна і таму не затрымліваўся на адным месцы. Добра пераносіў спякоту і маразы. Быў праўдападобны». Нічога выдатнага, вялікага і характэрнага не ўбачылі ў асобе Казіміра. Звычайны чалавек, а гэта ж кароль... — незвычайны статус. Што ж, як відаць, і незвычайнае можа быць звычайным. I, можа быць, у гэтым і ёсць веліч Казіміра. I праславіўся ён тым, што быў, як кажа беларускі летапіс, «справядлівы і добры». He кожны манарх пакінуў пасля сябе такую памяць.
А ЗВАЛІ ЯГО МІЛАСЦІВЫМ...
АЛЯКСАНДР КАЗІМІРАВІЧ
Ен мог зрабіць шмат, калі б гісторыя дала яму шанс для гэтага або дала спрыяльныя ўмовы. Здаецца, шчасце і ўдача адвярнуліся ад Аляксандра Казіміравіча, і ён бьгў народжаны, каб стаць ахвярай ракавых абставін і жорсткіх выпрабаванняў лёсу. Пры жыцці яго шкадавалі. «Божа, мы жадаем выратавання каралю Аляксандру. Забяры яго і дай нам лепшага заступніка». Шкадаванне, якое зняважала яго высакародную і чалавечую годнасць. Шкадаванне, якое было для яго горш за смерць. Хоць Аляксандра не назавеш слабым або бязвольным, проста яму не хапіла сіл зрабіць тое, што патрабавала намаганняў і перад чым ён бьгў бяссільным.
А спачатку, здавалася, усё для яго складвалася добра. Паны-рада прасілі яго пасля смерці Казіміра застацца ў Вялікім княстве Літоўскім «для некоторых прнгод н нагабаней непрнятельскнх на отчнну нашу». Аляксандра выбралі вялікім князем літоўскім. 30 ліпеня 1492 года яго каранавалі на вялікае княжанне. Віленскі біскуп Войцех Табар блаславіў на панаванне і выказаў пажаданне: «Вартае гэтае княства за ўсялякія панствы: толькі тут абедзвюма рукамі намі пануй; у адной меч, а ў друтой, трымаючы ласку. Просім, каб не валошскім, які ёсць аблудны, ані чэшскім альбо нямецкім звычаем, але праўдзівым літоўскім, і Вітаўтавым прыкладам нас радзіў і судзіў. Іначай будзеш прычынай уласнай і нашай загубы». Біскуп як прадбачыў драматычны лёс Аляксандра.
Вялікі князь абяцаў правіць «па праўдзіваму літоўскаму і Вітаўтаву звычаю». Але абяцанні не задаволілі паноў-раду, таму 6 жніўня Аляксандр пацвердзіў ранейшы прывілей і вольнасць Вялікага княства. Абавязаўся ён прымаць дзяржаўныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады, і ўжо да самай смерці яму не вызваліцца ад волі сваіх вяльмож.
У час выбрання Аляксандра вялікім князем яму быў 31 год (ён нарадзіўся 5 жніўня 1461 года). Бацькі Аляксандра хацелі даць сваім дзецям добрую адукацыю. Выхоўвалі каралевічаў, у тым ліку і Аляксандра, польскі гісторык Ян Длугаш ды вядомы ў Еўропе гуманіст Піліп Калімах. Вось як успамінаў Аляксандраў брат Жыгімонт пра выхаванне Длугаша: «Было нас колькі братоў, адданых навучанню Лонгіну, якога проста звалі Длугашам, зімой адзявалі нас у кажухі з бараніны, ежу спажывалі простую, віно зусім не дазвалялі ўжываць, спалі на цвёрдым ложку». Настаўнікі прывучалі дзяцей да нялёгкіх выпрабаванняў, вучылі лацінскай мове, гісторыі, філасофіі і літаратуры. Аднак Аляксандр так і не прыдбаў дару філосафа, і не вылучаўся красамоўствам, болей маўчаў, чым гаварыў. Затое вызначаўся густам, любіў акружаць сябе прыгожымі рэчамі, не сквапіўся на набыццё мастацкіх каштоўнасцей і не шкадаваў немалыя грошы на кнігі; прыносілі задавальненне яму дарагая і модная адзежа, смачная ежа і пародзістыя коні. Быў ён аматарам музыкі. A любімы спявак Чурылка радаваў яго народнымі беларускімі песнямі. He ахвотнік да шумных баляванняў, Аляксандр з людзьмі паводзіў сябе проста, без пыхі і гонару. Каралева Альжбета так ахарактарызавала свайго сына: «...такі ж таварыскі ды шчодры Аляксандр. На паляванні ці ў дарозе, ён не праміне ніводнага селяніна, каб не спыніць яго і не перамовіцца слоўцам; не агідна яму было напіцца з чаркі ўбогай ды асушыць яе да дна». Увогуле па натуры ён быў чалавекам добрым, таму называлі яго міласцівым.
Польскі храніст Марцін Бельскі так намаляваў партрэт Аляксандра: «Быў Аляксандр сярэдняга росту, твару выцягнутага, валос рудых, кастлявы, плячэй шырокіх і сілу меў у сабе, але думак не было, таму маўчаў. Болей усяго захапляўся людзьмі рыцарскімі і музыкай. Дабрынёй усіх другіх братоў пераўзыходзіў, гэта за вартасць меў. Калі каму што дарыў, то болей за марнатраўцу, чым за шчырага лічылі». Відаць, недарэмна называлі яго міласцівым. Аляксандр быў бы добрым мецэнатам і калекцыянерам, але вось правіцель з яго атрымаўся пасрэдны. Можа, у гэтым вінаваты тыя абставіны, у якія ён быў пастаўлены, недахоп сілы волі? Пасля смерці Казіміра ініцыятыва аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель перайшла з Вільні да Масквы. Маскоўскі гасудар Іван III ужо не таіўся і адкрыта выступаў супраць Вялікага княства Літоўскага. Ён слаў у Літве «прелестные лнсты» праваслаўным князям. Спакусіўшыся імі, у Маскву пераехалі князі Варатынскія, Вяземскія, Мезецкія, аддаўшы Івану III свае вотчыны — Сярпейск, Мезецк, Вязьму. Пасланае у 1492 годзе Аляксандрам войска адваявала Сярпейск і
Мезецк, але маскоўскія палкі зноў захапілі іх. Паміж дзвюма дзяржавамі пачалася неаб'яўленая вайна. Іван III падбіваў да нападу крымскага хана Менглі-Гірэя: «...саднсь на конь н ндн на Лнтовскую землю не мотчая!» Ён прадчуваў перамогу і ў граматах пачаў называць сябе «Государь всея Русн», а значыць, заявіў свае прэтэнзіі на ўсе рускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Перад пагрозай вайны з Масковіяй Аляксандр шукаў «рады і дапамогі» ў свайго брата польскага караля Яна Альбрэхта. Ён адказаў, што Польшча будзе дапамагаць Вялікаму княству супраць усялякага непрыяцеля, як пра гэта дамовіліся ў папярэдніх «запісах», але ддя гэтага трэба іх аднавіць. Польшча зноў прапаноўвала невыгадную для Літвы унію. На такую ахвяру Аляксандр не згадзіўся, і яму засталося ісці на ўступкі Івану III.
8 лютага 1494 года быў заключаны «вечный мнр». Іван III вярнуў Любуцк і Мезецк, а Вяземскае княства перайшло да Масквы. На гэтых перамовах паслы Аляксандра прасілі Івана III аддаць сваю дачку за вялікага князя літоўскага. Маскоўскі ўладар паставіў умовы, каб яго дачка заставалася ў праваслаўі і яе не прымушалі прыняць каталіцтва. Паслы пераканалі Івана III, што «той неволн не быть», і атрымалі яго згоду. Ён і сам быў зацікаўлены ў гэтым шлюбе, якім хацеў замацаваць за сабой заваёваныя ў Літвы землі, а праз дачку ўлазіць ва ўнутраныя справы Вялікага княства Літоўскага. Сам Аляксандр спадзяваўся спыніць агрэсію ваяўнічага суседа. Вянчанне Аляксандра і Алены адбылося 18 лютага 1495 года ў Віленскім кафедральным саборы. Вянчалі маладых каталіцкі біскуп і праваслаўны святар. Ужо ад самага вянчання вера паўстала паміж імі.
Людзі шчыра верылі, што гэты шлюб прынясе мір з Масковіяй. Алену на вуліцы сустракалі радаснымі прывітаннямі: «Хвала Госпаду за такі вялікі дар, што даў нам дачку манарха маскоўскага мець сваёй паннай! Няхай жыве многія лета вялікі князь Аляксандр, над намі пануючы!» Шлюб з Аленай не прынёс ні міру з Масковіяй, ні сямейнага шчасця Аляксандру. Каталіцкае атачэнне ўвесь час дакарала яго за шлюб з праваслаўнай. Нават папа Аляксандр VI патрабаваў разводу з жонкай «схізматкай». А як было Алене, калі палякі адмовіліся прызнаваць яе каралевай, калі яе абвінавачвалі ў вайне з Масковіяй? Вядома, не радавалася яна і перажывала.
He спраўдзіў гэты шлюб і палітычных надзей Аляксандра. Іван III заяўляў, што «ўсё не па таму становіцца, як Аляксандр нам абяцаў». He вянчаўся ў праваслаўным храме, не пабудаваў для жонкі прыдворнай царквы, яе слуг адаслаў у Маскву, і граматы піша не па дамове: не ставіць у іх тытул
К.Пілаці. Аляксандр. 1888 г.
Івана III «Государь всея Русн». Ясна, што ён загадзя рыхтаваў глебу для абвінавачвання Аляксандра ў невыкананні ўмоў міру. У сваю чаргу і Аляксандр адказваў: «Нашу Вялікую княгіню трымаем у гонары, а і пасля, акі Бог дасць, хочам у гонары трымаць». Аляксандр пісаў шчыра. Як мог, так і дагаджаў жонцы. Надзяліў яе гарадамі, вотчынамі і староствам Магілёўскім. А каб пацяшаць Алену, запрасіў у палац музыкаў і спевакоў. Да канца свайго жыцця не адпускаў з віленскага двара кіраўніка кракаўскай капэлы Генрыка Фіцука. За жонку Аляксандр гатовы быў нават спаліць на вогнішчы нейкую яўрэйку, якая лячыла яе і нібыта чарамі навяла бясплодства.
Але не толькі апраўдваўся Аляксандр, а рашуча патрабаваў ад Івана III: «Ты б, брат наш, гарады і воласці, якія за-
браў у нас, вярні, а шкоды загадай выплаціць, а калі будзе ў нас з табою любоў па даканчанню, дык непрыяцелі не будуць на нас мысліць, а прыяцелі будуць радавацца».
«Любові па дамове» гэтак і не было паміж Аляксандрам і Іванам III. Раз за разам Іван Васільевіч паўтараў, што Аляксандр «не правіць па даканчанню». Тое самае казаў ён у жніўні 1499 года паслу Станіславу Глябовічу: «Калі Аляксандр і так нічога не выконвае па даканчанню, яшчэ будзе нашую дачку нудзіць да Рымскага закона, дык ён тым міру з намі не хоча». Аляксандр жа ў замен за прызнанне тытула цесця хацеў унесці ў прымірыцельную грамату дамову аб прыналежнасці Кіева да Вялікага княства Літоўскага. Згода Івана III азначала, што ён прызнае украінскія землі за Аляксандрам. Але такой згоды Іван не даў. Абодва ўладары разумелі, што іх спрэчкі вырашыць зброя, абодва рыхтаваліся да вайны.
Аляксандр шукаў дапамогі ў Польшчы. Палякам таксама патрэбны быў саюз літвінаў, таму яны прынялі «ровное злучанье». 14 мая 1499 года на кракаўскім сойме былі складзены «реверсалы» (граматы), у якіх палякі згаджаліся на ўмовы літвінаў. Дзве дзяржавы дамовіліся не пакідаць адна другую ў нялёгкі час і дапамагаць парадай і справай супраць агульных ворагаў. Магнаты і шляхта Вялікага княства абяцалі не выбіраць вялікага князя, а палякі — караля, без ведама і не папярэдзіўшы адзін аднаго.
Умацаваў сваё становішча і маскоўскі ўладар. Ён па-ранейшаму нацкоўваў на Вялікае княства крымскага хана. Менглі-Гірэй пачаў патрабаваць ад Аляксандра даніны за ўкраінскія землі. Аляксандр абурыўся: «Цар Менглі-Гірэй у нас хоча таго, чаго продкі яго — цары і бацька яго ў нашых продкаў, вялікіх князёў літоўскіх, і бацькі нашага, караля яго Міласці, ніколі не хацелі і не ўспаміналі». Але тады былі іншыя часы і другія абставіны. А цяпер былая моц Вялікага княства засталася ў хроніках і летапісах. I Аляксандр намагаўся хоць як вярнуць страчаную веліч. Як ні адзін з вялікіх князёў ён быў шчодрым да праваслаўных, асабліва да князёў, вотчыны якіх знаходзіліся на Маскоўскай мяжы, надзяляў іх новымі землямі, спадзяючыся ўтрымаць іх ад здрады. Буйныя гарады Полацк і Менск атрымалі ад яго магдэбургскае права для «доброго размноженья».
Адначасова Аляксандр спрабуе ўвесці ў дзяржаве царкоўную унію. Папа адказаў, што праваслаўныя не аднойчы згаджаліся на унію, але яна так і не была заключана. Затое ён патрабаваў пераходу Алены ў каталіцтва, а калі яна не згадзіцца — разарваць з ёю шлюб. Папа даваў толькі ўказанні, але нічым не дапамог. Аляксандр спадзяваўся, што
царкоўная дзесяціна ўказам папы паступіць у дзяржаўную скарбніцу на вайну з «схізмацікамі». Пралічыўся ён ў адносінах з праваслаўнымі. He, яны не былі паслухмяным быдлам, якое можна па сваёй волі загнаць куды захочаш, хоць к чорту на кулічкі. Яны непрыхільна паглядалі на спробы Аляксандра ўвесці унію. «Рускія людзі так ненавідзяць веру лацінян, што жадалі бы не толькі ўсяляк шкодзіць ёй, але нават знішчыць ва ўсім свеце. Толькі вялікі князь літоўскі пачаў у сваіх уладаннях прыводзіць рускіх да адзінства з Рымскай царквой, як князі і ваяводы іх з лютасцю паспяшылі перадаць вялікаму князю, абранцу іх схізмы», — пісаў кракаўскі канонік Іван Сакрані. Такой рэакцыі Аляксандр не чакаў. Іван III успрыняў намер Аляксандра як падставу пачаць вайну. Ён зноў шле праваслаўным князям «прелестные» лісты. У Маскву збеглі князі Сымон Бельскі, Хацеўскі, Масальскія, якія падбухторвалі Івана III да вайны. Паслам Аляксандра Іван III адказаў, што Аляксандр парушае дамову, прымушае праваслаўных прыняць «Рымскую веру» і зза гэтага ён прыняў уцёкшых князей у сваё падданства. Але паслы паказалі Івану III яго грамату да Менглі-Прэя, перахопленую літвінамі. Маскоўскі ўладар абяцаў хану быць разам з ім супраць «літоўскага князя». Аляксандр ужо не ведаў, што сказаць свайму злахітраму цесцю, толькі з горыччу дакараў яго: «Брат і цесць! Успомні душу і Веру».
Тайнае стала яўным, і навошта было прытварацца і апраўдвацца? Іван вырашыў пачаць вайну, ён паслаў у Вільню разметную грамату: «Вялікі князь Аляксандр па даканчанню не правіць: вялікую княгіню Алену, князей і паноў рускіх да Рымскага закону нудзіць, таму Вялікі князь Іван Васільевіч здымае з сябе хроснае цалаванне і за хрысціянства хоча стаць, колькі Бог яму дапаможа».
Яшчэ маскоўскія паслы не даехалі да Вільні, а маскоўскія войскі 3 мая 1500 года перайшлі межы Вялікага княства Літоўскага. Першым здаўся Бранск, а пасля на бок Масквы перакінуліся князі Сымон Мажайскі і Васіль Шамячыч са сваімі ўладаннямі: Чарнігавам, Старадубам, Гомелем, Ноўгарад-Северскім, Рыльскам. Адчувальная страта для Вялікага княства Літоўскага і лёгкая, амаль без бою, перамога Масковіі. A 14 чэрвеня на рацэ Ведрашы каля Дарагабужа быў разбіты Канстанцінам Астрожскім перадавы трохтысячны атрад гетмана. Сам гетман і шмат важных паноў апынуліся ў палоне. Над краінай навісла пагроза спусташальнага нашэсця.
Аляксандр даведаўся аб паражэнні, калі стаяў з галоўным войскам у Барысаве, і «вельмі засумаваў». Рашучасцю ён, як высвятляецца, не вызначаўся — сум замест дзеяння. Няма
чаго дзівіцца, што правадыр наёмных жаўнераў кінуў шлем пад ногі вялікага князя і увёў сваіх людзей. Пасля гэтага выпадку Аляксандр не рызыкаваў шукаць перамоіу над ворагам на полі сечы. Але ён не адчаяўся і не змірыўся з паражэннем, хоць у яго становішча яно здавалася немінучым. Цяпер Аляксандр спадзяваўся на дыпламатыю. Ён паслаў 30 000 злотых хану Вялікай арды Шых-Ахмету, каб ён напаў на Крымскае ханства і тым самым звязаў па руках саюзніка Масковіі. Давялося аддаваць пад залог панам свае велікакняжацкія ўладанні. А што паны? А яны не жадалі раскашэльвацца. У гэты час і стаў варагаваць Аляксандр са сваёй радай. I наблізіў да сябе дзейснага і самалюбівага князя Міхайлу Глінскага, які таксама марыў аслабіць уладу паноўрады.
Адначасова Аляксандр прапаноўвае Менглі-Гірэю жыць ў міры і абяцае плаціць «у памінкі» па тры грошы з чалавека з Кіеўскай, Валынскай і Падольскай зямлі і падбухторвае хана супраць Івана III: «А хто перад гэтым тваім продкам халопам табе пісаў, той ныне цябе ўжо братам называе... Кожны халоп, калі перавагу возьме над сваім гаспадаром, не можа ніколі яму дабра мысліці, таму ўсё злое хоча яму ўчыніці, каб зноў у рукі да свайго гаспадара не трапіў у тое халопства». Вось такія сваяцкія сувязі — цесць супраць зяця, а зяць супраць цесця. I мела рацыю Алена, калі пісала бацьку: «Па ўсяму свету паганства радуецца, хрысціянскія гасудары не могуць надзівіцца і цяжка скардзяцца: спакон вякоў, кажуць, не чуваць, каб бацька сваім дзецям беды чыніў».
Менглі-Гірэй не разарваў саюз з Іванам III, але, болей таго, восенню 1500 года ён накіраваў сваіх татар на паўднёвыя землі Літвы і Польшчы, якія дайшлі аж да Бярэсця.
Куды лепшых вынікаў дасягнуў Аляксандр у перамовах з Лівонскім ордэнам. 3 сакавіка 1501 года ён падпісаў саюзную дамову з лівонскім магістрам Вальтарам фон Плетэнбергам, магістратам Рыгі і лівонскімі прэлатамі. Лівонія абяцала пачаць вайну супраць Масковіі.
У Аляксандра з'явілася рэальная магчымасць пераламіць ход вайны ў сваю карысць. Тым болей што маскоўскае войска не змагло ўзяць Смаленск і адступіла ад горада. Гэта быў крах надзей Івана Васільевіча на хуткую і лёгкую перамогу, але ён і не думаў адмаўляцца ад сваіх захопніцкіх планаў. Аляксандру па ўсёй логіцы трэба было ўзяць ініцыятыву і дзейнічаць рашуча, ды падзеі нечакана пачалі развівацца інакш, як іх прадбачылі.
У гэты час Аляксандр быў адцягнуты ад вайны з Масковіяй падзеямі ў Польшчы. Смерць 7 чэрвеня 1501 года караля і брата Яна Альбрэхта адкрывала Аляксандру дарогу да
Аляксандр. XVI cm.
каралеўскага пасада. (Хоць трагічная смерць Уладзіслава Ягайлавіча і нечаканая смерць Яна Альбрэхта вельмі дзіўныя, калі не падазроныя. У абодвух выпадках смерць знаходзіць старэйшых братоў, і на іх месца палякі выбіраюць сваім каралём іх малодшых братоў. Ці не спроба гэта не дапусціць асобнага ад Польшчы ўладара Літвы і ў адной асобе злучыць персанальнай уніяй дзве дзяржавы? Калі гэта так, што вельмі праўдападобна, то і Уладзіслаў, і Ян Альбрэхт сталі ахвярамі змовы.) У жніўні на Гарадзейскім сойме літвінскія феадалы далі згоду Аляксандру выставіць сваю кандыдатуру на выбарах польскага караля. Цяпер усе думкі вялікага князя былі аб каралеўскай кароне. Ён на чале 1400 вершнікаў спыніўся
ў Бярэсці і нецярпліва чакаў вестак з Польшчы. А там устрывожыліся, як бы Аляксандр гвалтам не ўзяў карону. Аляксандраў брат прымас Фрыдрых на яго просьбу паспрыяць у выбарах пісаў: «Чытаў твой ліст маці. Мы абодва ўпэўнены, што ты будзеш дамагацца польскай кароны прыстойнымі сродкамі, а не сілай ды зброяй, як пра тое ходзяць пагалоскі». У адказным лісце Аляксандр апраўдваўся і прасіў брата быць пасрэднікам паміж ім і маці. «Хай пажадае ваша светласць супакоіць яе Вялікасць, упэўніваючы яе ад нашага імя, што мы, згодна нашаму звычаю, жадаем паступаць паводде волі яе Вялікасці разам з жонкай нашай, якая падначальваецца яе каралеўскай Вялікасці і жадае, як апошняя раба, служыць яе Вялікасці і ўсё, што ні загадае яе Вялікасць, усё выканае яна з поўнай радасцю і пакорлівасцю».
Ліст гэты Аляксандр напісаў са згоды Алены Іванаўны. Яна не толькі не перашкаджала свайму мужу дамагацца польскай кароны, а і выказала жаданне зрабіць усё, што залежыць ад яе, каб яго выбралі ў каралі. Мабыць, абяцанне Алены служыць з «поўнай радасцю і пакорлівасцю» падкупіла каралеву Альжбету. Каралева ўстрымала малодшага сына Жыгімонта ад прэтэнзій на карону. Слаў лісты Аляксандр і да польскіх вяльмож, прасіў падтрымкі, абяцаў слухацца іх парад і быць ім удзячным.
I вось польскія паслы прывезлі ў Бярэсце Аляксандру радасную вестку аб выбранні яго каралём, але патрабавалі падпісаць прывілей, па якому ўлада пераходзіла да сенатарскай рады, дзе кароль займаў месца старшыні. Прывілей абмяжоўваў яго ўладу, але Аляксандр мала думаў аб наступствах, трэба было як хутчэй каранавацца. Спешка не дазволіла Аляксандру склікаць сойм ддя абмеркавання новай уніі з Полыпчай. Без згоды сойма ён 25 кастрычніка ў Мельніку прысягай пацвердзіў унію на польскіх умовах. Дамова прадугледжвала выбранне агульнага ўладара на агульным польска-літоўскім сойме, адну манету, дапамоіу друг другу і захаванне судоў і прывілеяў абодвух дзяржаў. Гаворка пра зліццё Польшчы і Літвы ў адну дзяржаву не ішла, але гэтая унія давала падставу палякам дамагацца «уцелення» Літвы ў Карону і у рэшце рэшт прывяла да сумнай Люблінскай уніі. Болыпасць літвінскіх вяльмож не падпісалі акт, а таму унія юрыдычна не была заключана. Ды і Аляксандр пасля не настойваў ні на яе выкананні, ні на яе аднаўленні. Для яго Мельнікскі акт з'яўляўся фармальнасцю, патрэбнай для заваявання каралеўскай кароны.
12 снежня 1501 года Аляксандр каранаваўся на польскага караля. Як ён ні настойваў, але польскія саноўнікі не згадзіліся на каранацыю яго жонкі. Яна нават не прыехала на
каранацыю. Мала таго, кракаўскі капітул абураўся Аляксандрам. Святары казалі, што ён паступіў безразважліва, уступіўшы ў шлюб з маскоўскай княгіняй: іх кароль кепскі хрысціянін і сваёй прысутнасцю ён ганьбіць Бога. Аляксандр, даведаўшыся пра падобную дзёрзкасць, разгневаўся і напісаў брату Фрыдрыху: «У справе шлюбу Мы дзейнічалі толькі са згоды папы і з удзелам кардынала Фрыдрыха. Як там ні было, капітулу не падабае ў гэта ўблытвацца, гэта спакуса і дрэнны прыклад для малодшых».
Аляксандр не хацеў быць марыянеткай у руках ні царквы, ні магнатаў, ні шляхты.
У адсутнасці Аляксандра паны-рада не прымалі важных рашэнняў у вайне з Масковіяй. I быў згублены спрыяльны момант, калі супраць Масковіі выступілі Лівонскі ордэн і Вялікая арда. Маскоўскае войска разбіла 24 лістапада лівонцаў, каля Юр'ева, і Лівонія запрасіла міру. He дачакаўся дапамогі літвінаў Шых-Ахмет, які прывёў сваю арду ў Северскую зямлю, і вярнуўся ў волжскія стэпы. Гэтак Вялікае княства з-за няўзгодненых дзеянняў і сваёй нерашучасці згубіла саюзнікаў. Становішча ўскладнялася паражэннем літвінскага войска 4 лістапада каля Мсціслаўля.
Вярнуўся Аляксандр з Полыпчы без жаданай дапамогі. Польская шляхта адмовілася ад ваенных падаткаў і не адклікнулася на каралеўскі заклік аб зборы паспалітага рушэння. Толькі гераізм абаронцаў Смаленска, якія з сярэдзіны ліпеня па лістапад 1502 года трымалі аблогу маскоўскага войска, выратавала Літву ад нашэсця. Хоць крымскія татары здейснілі набег на Літву, разрабавалі наваколлі Слуцка, Клецка, Нясвіжа, Наваградка і вывелі ў няволю шмат людзей. Здейснілі татары набег і на Польшчу. Гэтага хапіла, каб напужаныя палякі патрабавалі ад Аляксандра хутчэй памірыцца з Іванам III, каб суняць татарскія набегі, і нават прасілі Алену быць пасрэднікам у перамовах. Яна паслала бацьку ліст з дакорам: «Лепш бы мне пад нагамі тваімі ў тваёй зямлі памерці, чым такую славу пра сябе чуць, усе адно толькі і кажуць: дзеля таго ён аддаў дачку сваю ў Літву, каб там зручней зямлю і людзей выглядзець...
...Змілуйся, вазьмі па-старому любоў і сяброўства з братам і зяцем сваім». He, Іван III не жадаў браць «па-старому любоў і сяброўства» з Аляксандрам. Замест міра 31 жніўня 1503 года было заключана перамір'е на шэсць гадоў. Да Масковіі адыходзілі на «перемнрные годы» ўсе землі, якімі валодалі князі-ўцекачы. Пад уладай Івана III апынуліся верхні басейн Дзясны і басейн Угры, Смаленшчына, Браншчына, Гомельшчына, а гэта давала Маскве ваенна-палітычную перавагу для наступу на Кіеў і Смаленск. Такіх
тэрытарыяльных страт Вялікае княства Літоўскае ніколі не несла. Гэта было драмай у яго гісторыі і пралогам для сапраўднай трагедыі.
У паражэнні абвінавацілі Аляксандра. Яго дакаралі ў тым, што не можа арганізаваць абароны супраць татар. Разгневаны Аляксандр нагадаў шматлікія парады паноў супраць склікання паспалітага рушэння і мовіў: «Тым, хто не раіў склікаць паспалітае рушэнне ў патрэбны час, няхай Бог адплаціць за тую злосную параду». I загадаў, каб на Украіне ў кожнай вёсцы ўзброіць пяць чалавек, даць ім хоць вілы, абы яны маглі хутчэй памерці, як добрыя хрысціяне, чым быць гнанымі, як быдда, на загубу. Аляксандр больш верыў у мужнасць простага халопа, чым ганарлівага шляхціца.
Ён не змірыўся з паражэннем. Маскоўскім паслам, якія правезлі перамірныя граматы, Аляксандр, пасля таго як паставіў на іх сваю пячатку, прасіў перадаць Івану: «Што якія нашыя землі ўзяў сабе, і ён бы тыя нашыя землі аддаў; a якіх нашых людзей узяў, і ён бы тых людзей нашых адпусціў, каб у тым паміж нас братэрства і любоў не парушылася». Але ніякіх рэальных дзеянняў для вяртання страчаных зямель Аляксандр не зрабіў.
Два гады Аляксандр пражыў у Полыпчы і займаўся польскімі справамі. Ён дамогся прыняцця закона, які забараняў саноўнікам займаць два ўрада. Створаная ім Пасольская Ізба, якую складалі паны з паветаў (па 2 з павета), абмяжоўвала ўладу сената. Сенат цяпер толькі прымаў законы і ўстанаўліваў надзвычайныя падаткі. Ён правёў фінансавую рэформу і стварьгў сістэму падаткаў. Але сіл і часу для правядзення чарговых рэформ ужо не даставала.
Літвіны клікалі Аляксандра ў Літву. Паны-рада былі занепакоены ўзвышэннем дворнага маршалка князя Міхайла Глінскага. Ён нагаворваў Аляксандру на паноў-раду: «Пакуль у Літве будуць жыць гэтыя паны, да тых часоў у княстве не сціхнуць звадкі». На Берасцейскім сойме Аляксандр нават не выслухаў апраўданняў паноў-рады і прагнаў іх прэч. Трокскага ваяводу Яна Забярэзінскага, ворага Глінскага, ён пазбавіў урада. Пад уплывам Глінскага Аляксандр гатовы быў да рашучых крокаў. Але за пакрыўджаных паноў заступіўся віленскі біскуп Войцех Табар. Ён на Радомскім сойме абвінаваціў Аляксандра ў парушэнні прывілеяў: «Міласцівы кароль, ты гневаўся на нас без прычыны, з-за некаторых людзей, таму што мы супраць цябе, нашага гасудара, не выступалі, але мы абаранялі свае прывілеі, жадаючы іх захаваць. I таму, міласцівы гасудар наш, як пастыр гэтай дзяржавы і Ваш, павінен засцерагчы і цябе, гасудара нашага, каб ты ахоўваў правы нашыя і свае прывілеі, дадзеныя нам.
Калі ж хто ўздумае іх парушыць — Божа, адпомсці кожнаму, хто такое ўздумае». Слухаючы гэтыя словы, Аляксандр увесь кіпеў гневам.
Пасля гэтай сустрэчы Аляксандра разбіў параліч. Выздараўліваў ён марудна. Хвароба не адступала. Цяжка перажыў ён смерць маці ў 1506 годзе. Хворы Аляксандр адправіўся ў Вільню арганізоўваць абарону супраць набегу крымскіх татар. Верагодна, ён зразумеў, што ўлада прынесла яму толькі расчараванне, а цяпер забірала і апошнія сілы. Аляксандр вырашыў перадаць уладу малодшаму брату Жыгімонту.
У Лідзе Аляксандр сабраў паспалітае рушэнне. Сам войска ўжо не змог узначаліць. Вельмі злаваўся, калі не хапала сіл ехаць на кані. Аляксандра павезлі ў Вільню. Па дарозе яму стала горш, распух язык, і ён ужо не гаварыў.
Апошняй радасцю для паміраючага караля была навіна аб перамозе Міхайлы Глінскага над татарамі 5 жніўня каля Клецка. Адзіная буйная перамога ў гады яго праўлення. «Тады за гэты вось найшчасліўшы поспех мы падзяку Богу, збавіцелю нашаму ўзнеслі». I на смяротным ложку не пакідаў яго клопат пра дзяржаву. Слабеючай рукой паціснуў ён рукі сваім набліжаным, віншуючы іх з перамогай.
Памёр Аляксандр у ноч з 19 на 20 жніўня. «Сапраўды ў час памёр, пакуль яшчэ не раздаў усё як у Польшчы, гэтак у Літве», — зласліва напісаў Марцін Бельскі.
Ну што ж, не ўсё ўдалося Аляксандру, не ўсё прынесла вынікі, але і дакараць яго не варта, што не змог зрабіць тое, што аказалася яму не па сілах. Сучаснікі яго не зразумелі, пацяшаліся з яго, наракалі на яго, клялі. Храніст Мацей Мяхоўскі выказаў агульнае перакананне: «У войнах ён быў пазбаўлены шчасця, ніколі не выграваў. У панаванне ягонае адбываліся вялікія напады, разбурэнні, захопы людзей, жывёлы і маёмасці. Ворагі заўсёды, калі хацелі, свабодна прыходзілі і ўходзілі без ніякіх стратаў».
ВЕЛІКАСЛАЎНЫ ГАСУДАР
ЖЫГІМОНТ КАЗІМІРАВІЧ
Лёс быў прыхільны да Жыгімонта, захаваў яго ясную міласць ад цяжкіх бед і трагедый, ды і жыццёвага шляху адлічыў шчодра — 81 год, з якіх 42 гады ўладарыў ён Полыпчай і Літвой. Цэлая эпоха, на якую прыпадае досыць падзей, якія пакінулі свой след у гісторыі.
«Солодкая паметь» пра Жыгімонта Казіміравіча доўга жыла пасля яго смерці на Літве. Настальгія па старых і добрых часах Жыгімонта скрухай і сумам мучылі сэрцы літвінскай шляхты. У іх уяўленні Жыгімонт бьгў з тых гаспадароў, хто «правым сэрдцем просто говорнлн, полнтыкн не зналн, а у рот правдою, як солею в очн, кндывалн». Дабрадушны і просты ў жыцці, Жыгімонт і сапраўды быў апошнім венцаносцам, які не забыў патрыярхальных традыцый сваіх прадзедаў. Добрым словам нагадвалі Жыгімонта на Літве. «Той немцев, як собак, не любнл н ляхов з нх хнтростю велмн не любнл, а Лнтву н Русь нашу любнтельно мнловал. Н горяздо лепш нашне за него мевалнся, хоть в так дорогнх свнтах не хажнвалн». Пры Жыгімонце Літва зведала і мяцеж, і варожыя напады, але спакой панаваў на ёй доўгія гады. Беларуская мова шанавалася ў сваёй дзяржаўнай чыннасці. Сам Жыгімонт адпачываў душой, калі чуў беларускія спевы прыдворнага песняра Чурылкі.
Гэтак здарылася, што ў адрозненне ад іншых сыноў Казіміра Ягайлавіча Жыгімонту не дасталося манаршай кароны. Быў ён глогаўскім князем і шчасліва жыў з пазашлюбнай жонкай Кацярынай Тальнічанкай, якая нарадзіла яму сына Яна. Славіўся Жыгімонт і сваёй незвычайнай сілай — ламаў падковы, ірваў паўрозы, яшчэ быў ён заўзяты паляўнічы, як і яго бацька і дзед. Усё ж прыродны розум і пагаспадарску трывалая разважлівасць зрабілі Жыгімонта мудрым валадаром.
DE SIGEMWDI REGE ТВЛРСШВУЗ UBER.
at»fc
OnSlGlSMWDI qui(quiSU>flnclaR.ege Afpicics rabwia lector m oogua.
Nan pc'or a opus ductMue соІопіммяпЬп» V iiTuco ümmi fed medicare V m.
Quets mcnccs maitx per roe przeonia fzmx Cunclorum uiuiscompicc tmaginibus.
Has nee Apellac redder ubdirca dexenr, Mxonry* labor efl apuor tile modis.
lulhoA/tncvnium/ ріемх/ prudcnrta/uirrus/ Няс acn cxirnp Pnrclpis oLgies.
Qu* foucac bonicarcfijoS’UHtvcibushafles A rccai/cx xquo belli го£этф reg«.
Ндпс uero üacin de uulcudC nomine nokes. En quod ames kclor quod ucnerens babes.
Жыгімонт I. Гравюра XVI cm.
Смерць y 1506 годзе брата Аляксандра, вялікага князя Літоўскага, дазволіла Жыгімонту «за вольным собраньем тых же вснх станов н обывателей велнкого князьства» быць абраным вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім. На яго каранацыі ў Вільні 20 кастрычніка літвіны ўрачыста прысягнулі: «Обнраем собе н берем госпадаром на вечные часы господаря своего прырожоного Яго Мосць королевнча Жыгнмонта на велнкое князьства н маем Яго Мосцн верне н справедлнва служнтн, мы самн н детн нашн, а мнмо Яго
Г.Суес. Жыгімонт I. Каля 1511 г.
Мосцн королевнча Жыгнмонта нного господаря не маем собе нскатн, а нп обнратн...»
У тым жа годзе 8 снежня палякі каранавалі Жыгімонта на караля польскага. Першыя свае крокі ў дзяржаўным кіраўніцтве Жыгімонт пачаў з ракавой памылкі. Пад ціскам паноў-рады ён пазбавіў пасад князя Міхайлу Глінскага. Ці хацеў ён тым самым захаваць спакой у дзяржаве, ці сапраўды баяўся папулярнасці Глінскага і думаў, што той захопіць уладу? I калі Глінскі пачаў сеяць іскры мяцяжу, Жыгімонт
Бона Сфорца. 1521 г.
зразумеў сваю памылку, паслаў да Глінскага прапанову пра паразуменне. Глінскі не прыняў яе, і ўспыхнуў мяцеж, які перарос у вайну з Масковіяй. 3 нядоўтімі замірэннямі яна доўжылася аж да 1537 года. Былі і прыкрыя паражэнні, як страта Смаленска, але былі і слаўныя перамогі. Тая самая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, пасля якой разваліўся Руска-нямецкі саюз. Імператар Максімілян I лісліва схіляўся перад Жыгімонтам і заяўляў, што з ім гатовы пайсці хоць у рай, хоць у пекла. Нават сасватаў яму ў жонкі Бону Сфорцу. Пазбаўлены самалюбівых памкненняў, Жыгімонт саступіў імператару права на чэшскую і венгерскія кароны. Палякі будуць дакараць яго за такі «падарунак» Гасбургу, але так і не зразумеюць, што рабіў ён гэта з дзяржаўных інтарэсаў — імператар стаў саюзнікам. Цяпер Свяшчэнная імперыя і Масковія не маглі дамовіцца пра разбор Польшчы і Літвы.
I калі ў 1526 годзе венгерскі і чэшскі кароль Людовік, братаніч Жыгімонта, загінуў у бітве з туркамі пад Махачавым, ён не стаў дамагацца кароны гэтых каралеўстваў.
Чэшскім паслам, якія прывезлі яму запрашэнне на каралеўства, Жыгімонт адказаў: «Досыць нам нават нашага каралеўства і панстваў, над якімі нас вышэйшая сіла паставіла, бадай бы іх толькі ў такіх цяжкіх і кожны раз узрастаючых небяспеках у цэласці мог паспяхова захаваць». Гэта не адсутнасць прагнасці да ўлады і славы, а палітычная мудрасць. Улады і славы Жыгімонту хапала. Яму не трэба было чужое, ён хацеў дагледзець сваё, як дбайны гаспадар.
Хоць не дзяржаўныя справы, а слава заканадаўцы, мецэната, мудрага ўладара цешыла Жыгімонта. He прываблівала яго і слава палкаводца. Аднак не баяўся ён ваенных нястач і гатовы быў сам узначаліць войска, весці яго ў бітву (у 1508 годзе Жыгімонт першым пераправіўся цераз Дняпро на кані, ведучы за сабой воінаў), хоць вайсковую справу ўскладаў на гетманаў. А сам дамагаўся на соймах вайсковага падатку, збіраў войска, вёў дыпламатычны рэй, ствараў саюзныя хаўрусы. He раз Жыгімонт праявіць свой упарты характар, калі будзе адстойваць перад каталіцкімі панамі намінацыю на Трокскае ваяводства праваслаўнага Канстанціна Астрожскага, або калі пасадзіць на пасад дзевяцігадовага сына Жыгімонта Аўгуста, або калі павядзе барацьбу з магнатамі за ўвядзенне Статута Вялікага княства Літоўскага, які абвяшчаў роўнасць усіх падданых перад судом. А з другога боку, Жыгімонт выглядае бездапаможным перад усемагутнымі магнатамі. Непадуладнай яму застанецца і свавольная шляхта, якая ні на каліўца не саступала сваіх вольнасцей і патрабавала новых, і ён вымушаны быў дазволіць ёй удзельнічаць у выбарах гаспадара. А палякі дакаралі яго, што тое не тое, так не так і гэта не гэтак — ва ўсім вінаваты кароль. Жыгімонт аднойчы не вытрымаў і гнеўна адказаў: «Хто ж здзіўляцца будзе Валахіі, што сарвала пакой, хто Літве, што не верыць у унію, калі аніякай з польскага боку стараннасці не бачу». А каб увесці гэтую стараннасць, даводзілася Жыгімонту штрафамі караць сенатараў, каб дбайна вялі соймы, a ваявод і кашталянаў таксама штрафамі прымушаць дбаць пра парадак паспалітага рушэння. Ён мог быць цвёрдым, мог праявіць волю. Гэтак, на адным з соймаў павінна была адбыцца намінацыя на канцлера кароннага, стаўленіка яго жонкі Гамрата. Калі маршалак чытаў тэкст намінацыі, упэўнены, што прагучыць яго імя, Гармат падняўся. Жыгімонт, якому не падабаўся гэты кандыдат, пасадзіў яго на месца: «Сядай, ваша Мосць, не вас гэта тычыцца». Так, ён мог праявіць цвёрдасць і волю, але толькі праявіць, бо не быў цвёрдым і валявым.
Такі ж падатлівы Жыгімонт быў і перад жонкай Бонай, якая напрамілую лезла ў дзяржаўныя справы. Кахаў горача
К.Келісінскі. Пячаткі Жыгімонта. 1841 г.
яе — «найяснейшую Пані, жонку нашу наймілейшую», a таму і цярпеў яе выбрыкі. Часам гэтыя выбрыкі былі на карысць Вялікаму княству Літоўскаму. Як ні дзіўна, Бона выступала супраць уніі Кароны і Княства і тым самым адстойвала незалежнасць Літвы ад Польшчы. Хоць нічога дзіўнага, сквапная і прагная да багацця Бона не жадала са сваіх вялікіх уладанняў (Аболецкая, Езярышчынская, Клецкая, Кобрынская, Шарашоўская, Пінская, Рагачоўская воласці, Гарадзенскае староства), плаціць падаткі на ваенныя авантуры палякаў і даваць ім жаўнераў.
Зносіў ён цярпліва кпіны блазна Станьчыка. Гэта таксама Жыгімонт.
Галоўнай мэтай Жыгімонта быў «добраўпарадкаваны стан» Польшчы і Літвы. Пад яго апекай складаўся Статут Вялікага княства. Аднак яго прыняццю супраціўляліся магнаты. I ўсё ж Жыгімонт дамогся ў 1529 годзе прыняцця Ста-
тута. Нарэшце Вялікае княства атрымала звод законаў. Гэтай справай Жыгімонт па праву ганарыўся і на барэльефе сваёй грабніцы загадаў выляпіць постаць знакамітага біблейскага заканатворцы Майсея, які пад рукой скульптара набыў падабенства з самім заказчыкам.
Выхаванец вядомага італьянскага гуманіста Філіпа Калімаха, Жыгімонт вызначаўся любоўю да рэнесансавай культуры. Ён запрашаў італьянскіх мастакоў, скульптараў. Па ўсёй Еўропе гучала слава апекуна мастацтваў Жыгімонта Казіміравіча. Зусім не ліслівымі хваласпевамі гучаць словы падзякі дзеячаў кулыуры. Паэт Ян Вісліцкі прысвяціў Жыгімонту славутую паэму «Пруская вайна»: «Жыгімонту, непераможнаму каралю Сармацкай Еўропы» і быў шчыра ўдзячны яму: «Дзякуй табе за апеку, хвала твайму мужнаму сэрцу». Мікола Гусоўскі ў паэме «Песня пра зубра» таксама ўсхваляў Жыгімонта:
Хіліць пяро маё ўбок, каб табе, Сігізмундзе, Бацька Кароны і ўдзелаў Літоўскага княства, Славу прапець і ўхваліць твае поспехі ў справе Дома вялікай, за межамі краю — не меншай.
Пахвалы заслужаныя! Апекаваў Жыгімонт і Кракаўскі універсытэт. Разумеў Боскі дар вучонага чалавека, а таму надаў прафесарам годнасць нобілей. Ведаў ён і друкара Францыска Скарыну, якога называў выдатным і слаўным. Калі ж Скарыну пачалі праследаваць крэдыторы, то гаспадар спачатку загадаў звязеніць яго, але, разабраўшыся ў справе і пераканаўшыся ў невінаватасці друкара, выдаў прывілей: «...лічачы вартай даверу дабрачыннасць, незвычайную вучонасць у мастацтве медыцыны, дасведчанасць і ўменне выдатнага Францыска Скарыны з Полацка, доктара мастацтваў і медыцыны, ды жадаючы дзеля гэтага адарыць яго асаблівай нашай ласкай», узяў яго пад сваю ахову і забараніў прыцягваць да суда. «I няхай ніхто не адважыцца затрымліваць альбо арыштоўваць яго самаго ці яго маёмасць пад страхам цяжкай кары паводле нашага асуджэння». Сапраўды мудры ўчынак мудрага гаспадара, які цэніць разумных людзей. Таму і прызнавалі падданыя Жыгімонта, што ён «пан і вартаўнік годнасці, цноты, добрага шчасця ўсіх падданых сваіх і вольнасці права паспалітага».
Жыгімонт і правіць дзяржавай імкнуўся не сілай улады, a прынцыпамі гуманізму. Там, дзе можна было пазбегнуць жорсткасці, ён праяўляў высакародную міласць. Гэтак, калі ў 1536 годзе паўсталі жамойцкія сяляне, Жыгімонт не паслаў на іх войска і не зброяй уціхамірыў іх, а дараваў «бунты н збурене». Замест кары манарх «з ласкою н с полегчаннем свонм господарскнм новую, а лепшую справу в той землн
Ф.Сыпнеўскі. Медальеры на двары Жыгімонта. 1880 г.
Жомойтской вделал». Дараваў ён і мяцежнікам Глінскага. Хоць і са скрухай, шкадаваў мяцежнага князя: «Я перажываю, што такі муж стаў нягодным сябе і сваіх продкаў. Зрэшты дзякую Богу, што не даў яму хаця б найменшай прычыны для выканання такога збрыднячага чыну». Нікога не караў ён без віны, а заслужаных шчодра аддзякаваў. I зусім не ліслівасцю ўспрымаюцца прызнанні сучаснікаў Жыгімонта. «Гэта муж, у якім можна бачыць злучэнне адных высокіх якасцей». А прыдворны паэт Андрэй Кшыцкі прама мовіў: «Маю такога ўладара, што больш знатнага не знайсці на свеце».
Свае прынцыпы ўладарання Жыгімонт выклаў у лісце да братаніча венгерскага і чэшскага караля Людовіка, жадаючы наставіць яго «на дарогу цнатлівага жыцця». Каралеўскую ўладу Жыгімонт разглядаў як святую місію, давераную яму самім Богам, а таму ўладар павінен кіравацца Боскімі запаветамі. «Тым болып, калі ўлада і ўсё быццё наша ў руцэ Бога, і што значыць каралеўства перад абліччам яго — ёсць толькі нягодны прах. Просім Вашу Каралеўскую Мосць, абы ва ўсякіх справах сваіх Бога перад вачыма заўсёды меў, яму служыў, і не толькі ў касцёле, але і ў сваім пакоі яму маліўся, імшы і Святога пісьма слухаў. У святыя дні на ловы не
ездзі, а калі маеш важную справу да трактавання, то зусім выкарайся тых ловаў». А як жа ўладар павінен адносіцца да сваіх падданых? Вось што раіць Жыгімонт: «Не будзь непрыступны з людзьмі, паважанымі цнотам і знакамі навукі. У наданнях зважай, што маеш даць, аднолькава сцеражыся і марнатраўства, і скнарства... Заўсёды ўцякай ВКМ ад таварыства пахлебцаў, людзей, якія лёгка кідаюцца ва ўсе бакі, бо нічому ВКМ пачціваму не навучышся ад іх, а ідучы за іх парадамі, не ашчаслівіш сваіх людзей». Што яшчэ павінен быў ведаць і рабіць уладар, каб ашчаслівіць сваіх падданых — быць мудрым? А як ім быць, калі гэтай мудрасці не дадзена, значыць, вучыцца мудрасці. «Пацехі няхай будуць памяркоўнымі і пачцівымі, а асабліва ў клапатлівы час. Калі ВКМ на Радзе знаходзішся, кажы тое, што мовіць патрэбна, не мімаходзь, але пільна ўсе справы паважай і вырашай... He занадта давярай свайму розуму, райся з хотлівымі дасведчынамі. Умернасць толькі мернасцю любі атачаць». He ўстрымаўся Жыгімонт, каб не даць Людовіку простых, але важных жыццёвых парад — не трымаць у каралеўскіх пакоях і пры стале сабак, «яны не павінны знаходзіцца на каралеўскіх парогах». Можа быць, Жыгімонт гэтак празрыста намякаў на розных добразычліўцаў пры карале, каб асцярагаўся іх дабраты. Асобна Жыгімонт адзначыў яшчэ дзве заганы, якія палічыў небяспечнейшымі. «Сцеражыся п'янства і ўсёдазволенасці, бо яны ганьбуюць каралеўскі маястат». Па-сваяцку параіў берагчы здароўе, бо яно таксама важна для ўладара. Сам зведаў гэта, калі хварэў і ад яго імя справамі запраўляла дзейная Бона, прыбіраючы да рук каралеўскія воласці і староствы. «Не ўжывай празмерна лазні, бо гэта аслабляе цела, не еш у ёй ніколі, бо шкодна, а часта нават і смяротна». Вось і ўсё! Коратка і проста, а ў гэтым і была мудрасць Жыгімонта. Ёй правіў, але не насіллем, гвалтам, інтрыгай, як таму вучыў модны на той час Макіявелі. Навукай мудрага праўлення Жыгімонт дзяліўся з братанічам: «Гэта ВКМ праўдзіва бацькоўскім афектам нагадваю і зычу, каб перасцярогі нашы сэрцам прыняў, якія яму даю. Калі ВКМ, нас, краі свае, калі гонар, калі нарэшце жыццё мілуеш, рабіць і чыніць будзеш, так, як мы раім».
На схіле жыцця энергія Жыгімонта згасала. Уладу ў Вялікім княстве ён перадаў сыну Жыгімонту Аўгусту. Справамі дзяржаўнымі і сямейнымі запраўляла Бона.
Памёр Жыгімонт 1 красавіка 1548 года. Бона напісала пра апошнія дні Жыгімонта наступнае: «Век і хвароба перамаглі сілы цела... Пераносіў ЯКМ і хваробу і смерць з той мужнай свядомасцю, з тым цярпеннем, з якімі ўсе гэтага жыцця прыкрасці прызвычаіўся пераносіць».
УЗЛЁТЫ I ПАДЗЕННІ МЯЦЕЖНАГА КНЯЗЯ
МІХАЙЛА ГЛІНСКІ
Вядомы нямецкі падарожнік і дыпламат Сігізмунд Герберштэйн называў яго «чалавекам выдатнай вопытнасці і рэдкай доблесці». Другі сучаснік Глінскага — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары — гняўліва пісаў у сваіх лістах да аўіусцейшых асоб, што Глінскі «здрадца», які «чарамі сослал с сего света» караля і вялікага князя Аляксандра Казіміравіча і хацеў Вялікае княства пад сябе «подсестн». Пэўна, гэтая ацэнка паўплывала на ўспрыманне асобы Глінскага. Грэчаскі пісьменнік М.Александропулас у paMane «Сцэны з жыцця Максіма Грэка» вуснамі аднаго з герояў так характарызуе Глінскага: «Злахітры сябелюбца. Народжаны ён ддя смут і іншых нядобрых спраў». Паспрабаваў разабрацца ў няпростым характары гэтай супярэчлівай асобы і вядомы знаўца эпохі Адраджэння І.Галянішчаў-Кутузаў. Міхайла Глінскі ддя яго быў чалавекам, «які вызваліўся не толькі ад царкоўнай, але і ад усякае маралі, аматарам мастацтва і рэнесансавай пышнасці, смелым палкаводцам, буйным авантурыстам. Увесь свет уяўляўся яму ніваю ддя задавальнення страсцей і славалюбства. У яго характары бачны «шэкспіраўскія рысы».
I нядзіўна, што гэтая незвычайная постаць прыцягвала ўвагу пісьменнікаў. Яго жыццё — сапраўды добры сюжэт ддя мастацкіх твораў — узвышэнне, слава, падзенне, мяцеж і бітвы, інтрыгі і высакародныя ўчынкі, здрада, няволя, узвышэнне і зноў падзенне і няволя. Як абысці такі лёс? Якія страсці спальвалі гэтага чалавека! Па-рознаму для яго ставяцца гісторыкі — для адных ён хітры, авантурны славалюбца, ддя другіх ледзь не нацыянальны герой беларусаў, абаронца праваслаўя, змагар за Беларусь.
I аўтар гэтых радкоў удзячны Міхайлу Глінскаму, бо яго асоба стала персанажам рамана «Храм без Бога». А пасля
так здарылася, што з літаратурна-біяграфічнага нарыса пра Глінскага нарадзіўся цэлы цыкл нарысаў пра славутых асоб нашай гісторыі. Як працяг традыцыі вось і гэтая кніга, у якой і Глінскі заняў належнае яму месца.
Глінскія вялі свой род ад ханаў Вялікай арды. Пры Вітаўце яны перасяліліся ў Вялікае княства Літоўскае, атрымалі землі ля Палтавы з мястэчкам Глінск. Адсюль і прозвішча — Глінскія. Бацькам Міхайлы быў князь Леў, які служыў мсціслаўскаму князю Івану Юр'евічу, а пасля розным панам. Маці — мсціслаўская баярыня. Нарадзіўся Міхайла прыблізна ў 1470 годзе, верагодна, у бацькоўскім маёнтку Ходасава на Мсціслаўшчыне. Княжацкі тытул і сувязі дазволілі маладому Міхайлу паехаць у Еўропу, доўгія гады жыць пры дварах імператара Максіміляна і саксонскага герцага Альберта, шмат падарожнічаць. Выхаваны ён быў еўрапейскім чалавекам, як са станоўчымі якасцямі, так і з адмоўнымі...
Еўропа, якая скінула з сябе цёмную коўдру сярэднявечча, перажывала эпоху росквіту Рэнесансу. Гэта час «тытанаў духу». Гэта час першынства гуманістычных ідэй і абуджэння думкі, смелых удараў па рэлігійных догмах аб пабудове свету і месцы чалавека ў ім, гэта час разняволення чалавечых пачуццяў і росквіту мастацтва. Аднак гэта эпоха і войнаў, жорсткасці, авантур, інтрыг, распусных нораваў. Чалавек Рэнесансу быў адначасова высакародным і нізменным, грубым, ён даваў волю ўсім сваім пачуццям і страсцям. Такім уяўляецца і князь Міхайла. Знаўца моў, літаратуры, вытанчаны кавалер, ён з імпэтам удзельнічае ў еўрапейскіх войнах, праходзячы школу Марса. I восьу 1499 годзе Глінскі вяртаецца на Радзіму.
Адыходзіла ў гісторыю пятнаццатае стагоддзе, слаўнае перамогай над крыжакамі і трагічнае братазабойчай вайной Жыгімонта Кейстутавіча і Свідрыгайлы Альгердавіча. Пачаліся войны з Масковіяй. Вялікае княства не мацнела, а спакваля слабела, траціла свае сілы. Слабела і ўлада вялікага князя. Фактычна правілі краінай буйныя землеўласнікі праз свой орган кіравання паноў-рады. Яны выступалі за абмежаванне ўлады вялікага князя Аляксандра. У Глінскім Аляксандр убачыў чалавека, на якога можна было абаперціся ў барацьбе з панамі-радай, ён наблізіў князя да сябе, прыслухоўваўся да яго парад і нарэшце назначыў дворным маршалкам. Паступова Глінскі пачынае ўплываць на дзяржаўныя справы. Каб умацаваць сваё становішча пры двары і ў дзяржаве, з дапамогай інтрыг вылучае сваіх братоў на важныя пасады: Васіль атрымлівае Берасцейскае староства, а Іван — Кіеўскае ваяводства. Католік, ён хаўрусуецца з праваслаўнымі.
Можна зразумець паноў-раду. Тут і зайздрасць да такога імклівага ўзлёту, тут і нянавісць, тут і трывога ў прадчуванні пагрозы іх уладзе. А вялікі князь пад яго ўплывам не хоча быць «лялькай» у руках паноў-рады, адмаўляецца на свае грошы трымаць войска і патрабуе ўвесці вайсковы падатак.
Спачатку паны-рада спрабуюць «мірна» вырашыць «праблему» Глінскага. Аляксандру ўводзяць у вушы, што князь Міхайла — здрадца, спісаўся з Масквой, хоча захапіць велікакняжацкі пасад. Аляксандр не дае гэтым намовам веры. Тады супраць Глінскага нараджаецца змова. Узначаліў яе трокскі ваявода Ян Забярэзінскі, які люта ненавідзеў Глінскага. Пасварыліся яны з-за аўса... А справа была так. Неяк Глінскі паслаў слугу ў Трокі па авёс для гаспадарскіх коней. Ян Забярэзінскі дазволіў узяць авёс, але злосна прыгразіў слузе, што калі ён зноў заявіцца, дык будзе пабіты. Слуга паскардзіўся Глінскаму, і той ужо не ўпусціў моманту справакаваць свайго непрыяцеля. Князь зноў адпраўляе за аўсом і... Забярэзінскі стрымаў слова. Беднага слугу пабілі і выгналі прэч. Гэты выпадак Міхайла Глінскі выкарыстаў, каб настроіць вялікага князя супраць Забярэзінскага.
Калі трокскі ваявода трапіў на прыём да Аляксандра, ён не сустрэў ранейшай пашаны. Замест таго, каб прывітаць дыгнітарыя, падняцца за крэсла і зрабіць насустрач некалькі крокаў, як гэта было заведзена па этыкету, вялікі князь адвярнуўся і ўтаропіўся ў акно. Абражаны Забярэзінскі спытаў, чым заслужыў такую няміласць. Вось тут Глінскі і нагадаў яму пра «авёс». Забярэзінскі пачаў апраўдвацца, што думаў пра выгоду караля, але Аляксандр рэзка адказаў: «Мне не патрэбны апекуны. Я ўжо дарослы». Пасля гэтага выпадку Забярэзінскі вырашыў забіць Глінскага і наняў дзеля гэтага забойцу. А той паведаміў пра гэта Глінскаму. На судзе Аляксандр нібыта прымірыў абодвух недрутаў, але прымірэнне было толькі на словах, у душах іх па-ранейшаму палала ўзаемная нянавісць. Гэтая варожасць прарвалася на Берасцейскім сойме ў 1505 годзе, калі паны-рада на чале з Забярэзінскім выступілі супраць Глінскага. А той, раззлаваны на іх, раіў Аляксандру ўтапіць іх. «Пакуль у Літве будуць жыць гэтыя паны, да тых часоў у княстве не сціхнуць звадкі». Аляксандр у гневе гоніць паноў прэч. А Забярэзінскага пазбаўляе ваяводства. Глінскі і не ведаў, што яго трыумф будзе нядоўгім.
Яго апякун захварэў. Занепакоены Глінскі не адыходзіў ад Аляксандра, сам рыхтаваў лекі, але хвароба не адступала. А недругі ўжо распускалі намовы, што Глінскі горш псуе
здароўе гаспадару. Тут яшчэ адна бяда. Летам 1506 года на Беларусь напалі загоны крымскіх татар, спусташалі землі і бралі людзей у палон. У Ліду, дзе знаходзіўся хворы Аляксандр, збіралася шляхта каля дзесяці тысяч чалавек. Аляксандр, не маючы сіл узначаліць войска, перадаў камандаванне гетману Станіславу Кішку і Міхайлу Глінскаму. Пад іх кіраўніцтвам войска выступіла ў паход на татар, якія ўжо абклалі Наваградак. Вызваліўшы горад ад аблогі, войска на рацэ Ушы разбіла буйны татарскі загон. Ад палонных стала вядома, што галоўныя сілы ворага стаяць каля Клецка. Туды і рушыла войска. Лёс рыхтаваў Глінскаму няпростае выпрабаванне. 3-за хваробы Кішка адмовіўся ад гетманскай булавы. Тады паны-рада аддалі войска пад начала Глінскага. Ён ведаў, што рызыкаваў: калі не пераможа, то ў паражэнні абвінавацяць яго і расправяцца з ім. Яшчэ можна было адмовіцца, але ён не адмовіўся.
5 жніўня на рацэ Лані ля Клецка адбылася адна з буйнейшых бітваў таго часу — дзесяцітысячнае войска Вялікага княства Літоўскага супраць трыццацітысячнага войска крымскіх татар на чале з сынам хана Махмат-Гірэем. Перад бітвай Міхайла Глінскі мовіў пафаснае слова: «Каб воі дзеля мілай Айчыны мужна пачыналі, яе бяду сабой смела засланілі... За дзетак, жонак, бацькоў, братоў здароўе сваё не шкадавалі. А братоў з палону вырвалі». А пасля з воклічам: «За мной, браты!» — павёў сваё войска ў бітву. Першы ўдар татар прынялі на сябе палкі правай рукі, дзе змагалася наваградская, менская, гарадзенская шляхта. Яны стрымалі націск татар, што дало магчымасць перайсці ў наступ палкам левай рукі, якія вёў сам Глінскі. У бітве ён паказаў мужнасць, двойчы пад ім забівалі каня, але ён усё роўна не пакідаў поле сечы. Татары не вытрымалі і пабеглі. Іх праследавалі некалькі вёрст да ракі Цапры. Больш за сорак тысяч палонных атрымалі волю. Здавалася, Глінскі праславіў сваё імя навекі. Хоць асаблівай заслугі ў перамозе ён сабе не прыпісваў. Перамога была агульнай.
I вось фартуна змяніла сваю міласць на пакаранне. Свайго ўлюбёнца кінула на прадонне пакут і зняваг. Новы гаспадар Жыгімонт Казіміравіч, баючыся ўзвышэння Глінскага і паверыўшы намовам, што той хоча захапіць уладу, пазбаўляе яго дзяржаўных пасад. А Глінскі і не думаў браць велікакняжацкую ўладу, хоць і меў магчымасць. Пасля смерці Аляксандра ў яго было войска, і ніхто б не перашкодзіў слаўнаму пераможцу татар стаць вялікім князем, а яшчэ падтрымалі б... А ён першы сустрэў каля Гародні Жыгімонта і выказаў яму жаданне верна служыць. Толькі вось Жыгімонт не паверыў... Глінскага абвінавачвалі ва ўсіх грахах,
Міхайла Глінскі прыносіць княжыча Івана да Васіля III. Мініяцюра з «Царскай кнігі». XVI cm.
што ён звёў са свету Аляксандра, чыніў прыкрасці яго жонцы Алене, зносіцца з маскоўскім гаспадаром... Галоўны абвінаваўца — усё той Забярэзінскі. Выступалі супраць Глінскага палякі, а ён ім прыйшоўся не даспадобы тым, што не хацеў уніі з Полыпчай. Яго патрабавалі пакараць «горлам», ды Жыгімонт не асмеліўся — гэта ўжо было б занадта...
Яшчэ ўчора ўсемагутны фаварыт, удачлівы палкаводзец, а сёння абражаны, несправядліва абвінавачаны выгнанец, Глінскі апынуўся на раздарожжы: змірыцца са сваім лёсам ці працягваць змагацца? Цяпер ён прынізліва чакаў перад дзвярыма, якія раней адкрываў. «Як фартуна ўпала, то нікога з былых сяброў не засталося» — так ацаніў становішча Глінскага каралеўскі сакратар. He навіна такое!
Глінскі спрабуе мірным шляхам вырашыць канфлікт. На просьбу разабрацца ў яго справе Жыгімонт не адказвае. He падзейнічала на яго і заступніцтва за Глінскага венгерскага караля і крымскага хана. Глінскі быў рашучым чалавекам, і калі папярэдзіў Жыгімонта: «Пакушуся, кролю, о токую
справу, которая тобе н мне напотом буде жалосная», значыць, нешта вырашыў, не змірыўся. А вырашыў падняць ён мяцеж, а калі абставіны паспрыяюць, захапіць Кіеў і стаць там гаспадаром пад началам крымскага хана. У сваім уладанні — Тураве — князь збірае паплечнікаў. Адначасова лістуецца з імператарам Максімілянам, крымскім ханам Менглі-Прэем, маскоўскім князем Васілём III, малдаўскім гаспадаром Стафанам, лівонскім магістрам Платэнбергам — усіх просіць пра дапамогу, усіх хоча з'яднасць у кааліцыю супраць Жыгімонта. Энергія і спрыт Глінскага зайздросныя. Нездарма адзін з самых адукаваных людзей Польшчы Мацей Мяхоўскі бачыў у ім ідэал суверэну. Жалезная воля і самавалоданне, энергічнасць і паслядоўнасць, палітычная дасведчанасць і ўмельства плесці сеткі інтрыг, смеласць воіна і талент палкаводца — усё тое, чаго, на думку Мяхоўскага, не хапала Аляксандру, Жыгімонту і канцлеру польскаму Ласкаму, было ў Глінскага.
Крымскі хан абяцае князю дапамогу: дай толькі знак — і тысячы татар прыйдуць на дапамогу. У саюзнікі князь выбірае Васіля III. Той таксама рыхтаваўся да вайны з Жыгімонтам і таксама шукаў саюзнікаў. Паміж Глінскім і Васілём заключана пагадненне. Глінскі абяцае з «замкамн, которые у Лнтве держал» і якія захопіць, далучыцца да Масковіі. Васіль спадзяецца, што за мяцежным князем падымецца беларуская шляхта. Аднак ён пралічыўся: шляхта не падтрымала Глінскага. Многія засталіся вернымі свайму сюзерэну — Жыгімонту, бо давалі яму клятву вернасці. Нават родны брат Іван, нягледзячы на тое, што быў пазбаўлены кіеўскага ваяводства, напачатку асцярожнічаў і не далучыўся да мяцежнага князя.
Глінскаму ўдалося сабраць усяго тры тысячы воінаў. He так гэта і шмат, каб казаць услед за некаторымі гісторыкамі пра «масавы рух» беларускага народа за «ўз'яднанне з Расіяй». Ды і тое палову войска Глінскага складалі маскоўскія ваяры. Ясна, што Глінскі выступіў толькі за свае інтарэсы і свой пакрыўджаны гонар. Каб прывабіць пад свае сцягі болей людзей, ён не цураецца нічога: тут і шантаж, і пагрозы, і хлусня на знатныя фаміліі дзяржавы, і інтрыгі, і зусім нечаканае: католік, ён раптам выдае сябе абаронцам «грэчаскага закону». Маска барацьбіта за праваслаўе згадзілася, і князь пускае сілу, як у выпадку са слуцкай княгіняй Анастасіяй. Ён сватаецца да яе ў надзеі завалодаць багаццем Алелькавічаў. Адмова княгіні яго не бянтэжыць. I вось ужо мяцежныя загоны пад Слуцкам. Крымскаму хану Глінскі абяцае захапіць былога хана Вялікай арды Шых-Ахмета, які знаходзіўся ў Коўне, і выдаць яго яму.
Карыстаючыся тым, што Жыгімонт знаходзіўся ў Полыпчы, Глінскі 2 лютага 1508 года напаў на Гародню і захапіў свайго даўняга ворага Яна Забярэзінскага. Адсечаную галаву Забярэзінскага на дзідзе пранеслі праз увесь горад і выкінулі ў возера. Такая жорсткасць уразіла ўсю Літву. Шляхта ў жаху кінулася ратавацца за сцены Вільні.
Каб зразумець характар мяцяжу, што за «мужыцкі князь» і змагар за «шчасце» беларусаў быў князь Міхайла, варта зазірнуць у ліст Глінскага да Васіля ў красавіку 1508 года. «...Везде людн вашей мнлостн огонь пускалн н шкоды чнннлн, а полону на колкось десять тысяч взялн», — пісаў Глінскі. Кроў і слёзы пакідаў пасля сябе Глінскі, але гэта мала хвалявала яго. Мэта апраўдвае сродкі. Але гарады не здаваліся князю. Бараніліся Менск і Слуцк, якія ён узяў у аблогу. Толькі Мазыр адчыніў сваю браму мяцежнікам, бо мазырскі стараста быў сваяком Глінскім. Князь у адчаі воўкам шнуруе па Беларусі, ад горада да горада, шле лісты Васілю, каб яго войскі «без потребы не лежалн, а розумеючн по делу, впред дело делалн». Хоць Васіль і паслаў пад Менск полк, але горад так і не паў.
Занадта позна Міхайла зразумеў, што Васіль вядзе за яго спінай перамовы з Жыгімонтам, а калі быў заключаны паміж імі мір, то ён адчуў сябе падманутым. Давялося яму пакінуць свае ўладанні і шукаць прытулку ў Масковіі. Васіль шчодра адарыў Глінскага — Старадуб-Рапалаўскі і Юр'явец дасталіся яму. Ён быў патрэбны Васілю. «Маскоўскі гасудар спадзяваўся, што ён зможа захапіць усю Літву, карыстаючыся парадаю і дапамогаю Міхайлы», — сведчыў Герберштэйн. Толькі Глінскі лічыў сябе пакрыўджаным. Што яму новыя ўладанні? Яму патрэбна была ўлада, вялікая ўлада, ён народжаны дзеля яе. А Васіль не даваў яму ўлады. Але вось карыстаўся яго паслугамі ў зносінах з імператарам. Менавіта ў галаве Глінскага нарадзіўся злахітры план падзелу Літвы паміж Масквой і імперыяй. Спадзяваўся, што з гэтага смачнага пірага дастанецца і яму ладны кавалак. Настойліва падбівае ён Васіля на вайну з Вялікім княствам Літоўскім, распальвае яго гнеў хлуснёй, што літвінскія паны атруцілі яго сястру, былую жонку Аляксандра, вялікую княгіню Алену. Двойчы Васіль безпаспяхова хадзіў на Смаленск. I вось за справу ўзяўся Міхайла Глінскі. У 1514 годзе Васіль зноў абклаў горад. Глінскі вёў перамовы са смалянамі, угаворваючы іх здацца, а наймітаў-жаўнераў падкупіў. Нарэшце пасля больш важкіх аргументаў — гарматнага агню — смаляне вырашылі адчыніць браму. Яны пастанавілі: «Здаёмся не Вялікаму князю, але Глінскаму: ён будзе нашым панам, яму будзем служыць».
Таму Глінскі лічыў, што мае поўнае права прасіць Смаленск. «Вялікі князь маскоўскі, я сёння дару табе Смаленск, які ты даўно жадаў, што ж ты падаруеш мне?» Васіль здзекліва адказаў: «Паколькі ты мне падараваў гэта, дык я дару табе княства Літоўскае». Глінскі адчуў сябе абражаным. I чарговы раз упаўшы, Глінскі знаходзіць сілы падняцца. He атрымалася з Васілём, паспрабуе з Жыгімонтам, тым больш, што той праз патаемных паслоў клікаў яго да сябе. Папскі легат Якаб Пісо сведчыў: «Ёсць у маскавіта князь Міхайла Глінскі, муж незвычайна знакаміты дарамі розуму і цела, кароль польскі па просьбе брата свайго Уладзіслава прыняў яго да ласкі». Аднак вяртання Глінскага баяліся паны, яны і паведамілі Васілю пра намер князя. За Міхайлам пачалі пільна цікаваць.
«Хто ходзіць крывымі шляхамі — упадзе на адным з іх», — кажа Біблія. Наўрад ці думаў пра гэта Глінскі, калі ў ноч на 1 верасня ўпотайкі пакідаў лагер маскоўскага войска. Толькі пра ўцёкі ўжо ведалі. У рукі Васіля трапіў Жыгімонтаў пасол Трэпка, хоць ён і не выдаў пад катаваннем Глінскага, але яму больш не верылі. I як Глінскі ад'ехаў ад лагера, то натрапіў на засаду. Князя прывезлі ў Вязьму, дзе ў той час быў Васіль. Вось як апісвае Герберштэйн іх сустрэчу: «Злахітры, я учыню табе вартае пакаранне, па заслугах». Міхайла адказаў на гэта: «Не прызнаю абвінавачвання ў злахітрасці, бо калі б ты застаўся верны сваім абяцанням, дык меў бы ўва мне самага BepHara з усіх слуг. Але раз ты не выконваеш абяцанні, а, акрамя таго, ты з мяне насміхаешся, дык мне асабліва шкада, што я не мог выканаць таго, што задумаў супраць цябе. Смерць я заўжды зневажаў і без жаху сустрэну яе хаця б з тае прычыны, каб не бачыць твайго твару, тыран. Душа мая не ў тваёй уладзе». Прайграваў ён з годнасцю, адзінае што засталося цяпер у яго.
Трынаццаць гадоў правёў Міхайла Глінскі за кратамі. Кайданы на руках і нагах, адзінота і цемра... Трэба было мець моцную волю, каб вытрымаць гэтае няшчасце. He пасці духам. Васіль так і не дачакаўся ад яго мольбаў аб літасці. У барацьбе духу ён перамог свайго ката. Некалькі разоў імператар Максімілян праз пасла Сігізмунда Герберштэйна прасіў вызваліць Глінскага, але дарэмна. Пэўна, Васіль баяўся адпусціць яго, ведаючы яго дзейнасць, каб пасля не адпомсціў. Але і забіць не мог. Глінскі прыняў праваслаўе. I сам мітрапаліт Варлам, які ўгаварыў князя памяняць канфесію, лічыў сябе яго апекуном. Гэты крок быў дзеля выратавання жыцця, і праз пасла Гербенштэйна Глінскі паведамляў, што не здрадзіў святому касцёлу, а вымушаны трымацца праваслаўя. Харак-
тэрны для Глінскага ўчынак. Мяняць свае погляды, пазіцыі, прынцыпы дзеля пастаўленай мэты, але заставацца самім сабой. А тут было дзеля чаго мяняць веру — дзеля жыцця. Значыць, жыла ў яго вера ў вызваленне.
А яно прыйшло нечакана. He ад Васіля, не ад моцных заступнікаў, а ад пляменніцы. Справа ў тым, што Васіль пасля дваццаці аднаго года жыцця са сваёй жонкай Саламоніяй так і не дачакаўся дзяцей. I вось ён закахаўся ў маладую Алену Глінскую, дачку брата Міхайлы, былога берасцейскага старосты Васіля. Ды так закахаўся, што гвалтам адправіў жонку ў манастыр і ажаніўся на Алене. Па просьбе маладой і прыгожай жонкі вялікі князь у 1527 годзе вызваліў былога свайго непрыяцеля, а цяпер сваяка. Праўда, асаблівай міласцю князь не карыстаўся. Васіль толькі раз даручыў яму справу — у 1530 годзе Глінскі быў адным з ваяводаў у паходзе на Казань. Але з-за пустога гонару — спрачаўся з іншым ваяводам Іванам Бельскім, каму першым увайсці ў адчыненую браму Казані, — гэтак і не ўзяў горад. Казанцы за гэты час акрыялі духам і зачынілі браму. Хоць ведаючы славалюбства Глінскага, трэба прызнаць, што гэтая спрэчка не была пустой: увайсці першым у горад — значыць, паказаць, што менавіта ты ўзяў яго. A слава пераможцы Казані як бы ўзнесла Глінскага. He мог ён дазволіць нашчадку самога Гедыміна забраць яго славу. Атрымалася няслава. Пасля гэтага паходу Глінскі жыў у сваім гарадку Старадубе-Рапалаўскім, быў жанаты на дачцы князя Івана Абаленскага. У яго нарадзіўся сын Васіль. Калі не знайшоў мяцежны князь задавальнення ў сваім бурлівым жыцці ў палітыцы, то быў шчаслівы ў сямейным жыцці. A лёс гатаваў яму новы ўзлёт.
Перад смерцю ў 1533 годзе Васіль назначыў Міхайлу апекуном сваіх сыноў Івана ды Юрыя. «Пастойце, браты, моцна, каб сын учыніўся на дзяржаве гаспадаром, каб была ў зямлі праўда і ў вас розні ніякай не было; загадваю вам Міхайлу Львовіча Глінскага, чалавека, які прыехаў да нас, але вы не кажыце, што ён чужы. Трымайце яго за тутэйшага ўраджэнца, таму што ён мне верны слуга; а ты б, князь Міхайла Глінскі, за сына майго Івана, і за жонку маю, і за сына майго Юрыя кроў сваю праліў бы і цела сваё на пакуты аддаў бы». Так воляю Васіля князь стаў рэгентам Масковіі — на вяршыні ўлады, куды ён так упарта імкнуўся. Але лёс пацешыўся з яго і на гэты раз. Супраць князя склалася змова на чале з Іванам Аўчынай-Абаленскім. I як не дзіўна, супраць дзядзькі выступіла і Алена. Хоць што тут дзіўнага! Дзядзька вельмі ўшчыпліва дакараў пляменніцу за яе любоўную сувязь з Аўчынай, «каб не ганьбіла цар-
скае ложа». Так што Аўчына марыў расправіцца з Глінскім і атрымаць волю над Аленай і баярскай думай, а сама Алена — волю свайму сэрцу. А калі князь стаў перашкодай, то яго трэба было ўбраць. Глінскага зноў абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе! Як цень, гэтая «здрада» цягалася за князем і вось перамагла яго... Глінскага кінулі ў вязніцу, зноў з вяршыні падзенне ў прадонне. Але і за кратамі баяліся яго, баяліся нейкага неверагоднага збегу акалічнасцей — і дзверы цямніцы распахнуцца перад князем. A таму яго ўмарылі голадам. 15 верасня 1534 года князь Міхайла Глінскі пакінуў гэты няўдзячны свет. I калі жыццё ддя яго было драмай, то вось такі фінал гэтай п'есытрагедыі.
ТРАГІЧНАЕ ШЧАСЦЕ
АЛЕНА ГЛІНСКАЯ
^Кыццё Алены Глінскай — прыклад трагічнага лёсу жанчыны, якая воляй абставін апынулася на вяршыні ўлады. Яна стала жонкай вялікага князя маскоўскага Васіля III Іванавіча. Здавалася, гэта было шчасце, аб якім нават не марыла, але шчасце таксама трагічнае... Яна паспрабавала змяніць наканаваную ёй долю, і, можа, змяніла б. Ранняя смерць не дала ёй стаць тым, кім яна магла стаць — правіцелем Масковіі. Ды і смерць яе была таямнічай, падазравалі, што яе атруцілі. Калі так, то можна сказаць, улада яе ўзвысіла, з-за ўлады яе і загубілі.
Ад самага нараджэння яна трапіла ў віхур падзей, што паўплывалі і на яе лёс. Яе бацька — берасцейскі староста Васіль Львовіч Глінскі — прыходзіўся братам мяцежнаму князю Міхайлу Глінскаму, і калі той у 1508 годзе падняў мяцеж супраць вялікага князя Жыгімонта — падтрымаў яго. Васіль кіраваў мяцежнымі загонамі на Кіеўшчыне. Багата кіеўскіх баяр далучылася да мяцежнікаў. Але Васілю гэтак і не ўдалося авалодаць ні Жытомірам, ні Оўручам, ні Кіевам. Пасля задушэння мяцяжу Жыгімонтам Старым Глінскія ў 1508 годзе выехалі ў Масковію. Васіль Іванавіч надаў сваім новым падданым вотчыны. Так Васіль Глінскі апынуўся ў Маскве. Палітычнай вагі пры велікакняжацкім двары ён не меў, а ў 1515 годзе памёр. Ад шлюбу з сербкай Ганнай Яншыч ён меў дачку Алену і сына Міхайлу. Асаблівых перспектыў для іх не прадбачылася, бо Глінскія былі ў апале. Вялікі князь Васіль Іванавіч кінуў у вязніцу Міхайлу Глінскага за спробу вярнуцца ў Літву.
Князь Васіль III Іванавіч нарадзіўся ў 1479 годзе. Бацькамі яго былі Іван III і Соф'я Палеолаг. Маскоўскі сталец Васіль Іванавіч заняў у 1505 годзе. У дзяржаўных справах
вялікаму князю спадарожнічала ўдача, у сямейным жыцці ён доўгія гады не меў шчасця — жонка Саламея Сабурава не прынесла яму нашчадка. Зазіраючы ў будучыню, Васіль Іванавіч задумваўся — каму ж пакіне ён плён свайго жыцця? Hi наведванні жонкай манастыроў, ні вялікія ахвяраванні з просьбамі «о чадороднн» не дапамагалі. Ад роспачы Саламея запрасіла да сябе вядомую на Русі знахарку Сцепаніду Разанку. Васіль даведаўся, што варажбітка «ваду нагаварывала і смачывала ею вялікую княгіню, ды глядзела на яе на бруху і казала, што ў вялікай княгіні дзецям не быці». Пэўна, вялікі князь і сам страціў надзею дачакацца ад жонкі дзяцей. Аднойчы, убачыўшы на дрэве птушынае гняздо, ён расплакаўся: «Птушкі шчаслівейшыя за мяне, у іх ёсць дзеці». Баяры параілі яму: «Гасудар, неплодную смакоўніцу ссякаюць: на яе месцы садзяць новую ў садзе». Васіль пастанавіў развесціся з жонкаю і ажаніцца другі раз. Стаў ён прыглядацца да баяравых дачок і закахаўся ў дачку Васіля Глінскага, прыгажуню Алену, ды нават пагаліў бараду, як «басурман», каб спадабацца ёй.
He толькі дзеля прыгажосці выбраў ён Алену. Праз шлюб з Аленай Васіль меў бы дынастычныя правы на спадчыну хана Залатой Арды — Казань. Па маці Алена паходзіла з роду сербскага ваяводы Яншыча, і Васіль III мог усталяваць сувязі з Сербіяй. Сястра Васіля Глінскага была ў шлюбе з малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам, што ўмацоўвала саюз Масквы з Малдовай. Так што і немалую палітычную выгоду прыносіў Васілю гэты шлюб. Вялікі князь сілаю пастрыг сваю жонку ў манахіні. Саламея супраціўлялася і растаптала манаскую расу, але ейны лёс быў ужо вырашаны. Васілёў набліжаны Іван Шыгон перацяў былую вялікую княгіню бічом і мовіў, што пострыг — гэта гасударава воля. Княгіня скарылася. Каб людзі не пляткарылі, Васіль абвесціў, што ягоная жонка, «вндя неплодство», сама прыняла пострыг. Саламею пад імем Соф'і пастрыглі ў манашкі ў Раждзественскім дзявочым манастыры, а потым адвезлі ў Суздальскі Пакроўскі манастыр. Няцяжка ўявіць, якімі пакутлівымі былі думкі гэтай жанчыны астатнія гады. He забыў Васіль і дзядзьку маладой Міхайлу Глінскага — з яго знялі кайданы і выпусцілі з вязніцы, але дзеля «надзейнасці» трымалі пад вартаю.
21 студзеня 1526 года Васіль стаў перад алтаром з Аленаю Глінскаю. Маладому было 47 гадоў, маладой — 18. Захавалася апісанне гэтага вяселля. «Нявеста ішла з сваіх пакояў у сярэднюю палату з жонкаю тысяцкага, дзвюма свахамі і баярынямі, перад князёўнай ішлі баяры, за баярамі неслі дзве свечкі і каравай, на якім ляжалі грошы. Калі прыйшлі ў ся-
Прыбыццё хворага Васіля III у Іосіфаў Валакаламскі манастыр. Перад Васілём III яго старэйшы сын Іван, а побач з Аленай Глінскай мамка з маленькім Юрыем на руках. Мініяцюра з «Царскай кнігі». XVI cm.
рэднюю палату, Алену пасадзілі на падрыхтаванае для яе месца, а на месца вялікага князя пасадзілі яе малодшую сястру; павадыры ўсе селі таксама на свае месцы. Тады паслалі сказаць маладому, што ўсё падрыхтавана... Вялікі князь, увайшоўшы ў палату з тысяцкім і з усім поездам, пакланіўся святым, звёў з свайго месца сястру маладой, сеў на яго і сказаў святару чытаць малітву. У гэты ж час жонка тысяцкага пачала часаць жаніху і нявесце галаву... Пасля гэтага, пасядзеўшы крыху, жаніх і нявеста выправіліся ў саборную Успенскую царкву вянчацца, свечы і каравай неслі перад санямі. Калі мітрапаліт, які выконваў вянчанне, падаў жаніху і нявесце віно, дык вялікі князь, дапіўшы віно, разбіў шкляніцу аб зямлю і растаптаў нагой; шкло падабралі і кінулі ў раку, як раней рабілася; пасля вянчання маладыя селі ля сталба, дзе прымалі віншаванні ад мітрапаліта, братоў, баяр
і дзяцей баярскіх (дваран), а пеўчыя дзякі на абодвух клірасах пяялі маладым доўгае жыццё. Па вяртанні з Успенскага сабора вялікі князь ездзіў па манастырах і цэрквах, пасля чаго сеў за стол; перад маладымі паставілі печаную курыцу, якую дружка аднёс да пасцелі. Калі маладыя прыйшлі ў спальню, жонка тысяцкага, апрануўшы два футры, адно, як трэба, друтое — навыварат, асыпала вялікага князя і княгіню хмелем. А свацці і дружкі кармілі іх курыцаю. Пасцель была пасланая на жытных снапах, побач у канцы з пшаніцай стаялі свечкі і караваі; на працягу застолля і ўсю ноч канюшы з шабляй нагала ездзіў вакол падклеці; на другі дзень, пасля лазні, маладых кармілі ля пасцелі кашай».
Новая вялікая княгіня прасіла мужа даць поўную волю яе дзядзьку. Першыя гады па вяселлі Васіль Іванавіч і ад новай жонкі не меў дзяцей. Толькі праз тры гады (25 жніўня 1530 года) нарадзіўся сын, якому пры хрышчэнні далі імя Іван. Гэта быў будучы цар Іван Тыран. Неўзабаве Алена ашчаслівіла мужа і другім сынам — Юрыем.
Але нядоўга быў шчаслівы вялікі князь сваёй любоўю да маладой жонкі і маленькіх дзяцей. У сярэдзіне кастрычніка 1533 года ён неспадзявана цяжка захварэў. Відавочна, пачуваўся дагэтуль няблага, бо ў верасні разам з Аленай і сынамі Іванам ды Юрыем ездзіў памаліцца ў Троіцкі манастыр, a пасля вырушыў «на сваю потеху» — ловы. Па дарозе выступіла ў яго на сцягне «малая болечка». He зважаючы на яе, Васіль пагуляў на піры, што закаціў у Валакаламску ягоны ўлюбёнец Шыгона. Наступнага дня пачуўся нядобра, але ўсё ж выехаў на паляванне. Праехаў князь дзве вярсты і праз боль у назе спыніўся. Толькі зараз Васіль задумаўся пра смерць і выклікаў да сябе дактароў і Міхайлу Глінскага. Хацеў перадаць Міхайлу апякунства над сваімі сынамі. Хто іншы парупіцца так, як іх славуты дзядзька? Аднак пакуль яшчэ цеплілася надзея на паправунак, Васіль не выказаў апошнюю волю. Увесь час Глінскі быў каля хворага, нібыта забыўся ён на даўнія крыўды ад вялікага князя маскоўскага. Здароўе Васіля з кожным днём пагаршалася. Употай, каб не выклікаць чутак, гасудара прывезлі ў Маскву. За тры дні да смерці Васіль сабраў баяраў ды выказаў сваю волю. Спадкаемцам велікакняжацкага пасада меў стаць трохгадовы Іван, а ягоным апекуном — Міхайла Глінскі. Перад самай смерцю Васіль паклікаў да сябе Алену, якая ад гора траціла прытомнасць.
Вялікі князь выказаў запаветныя загады, блаславіў дзяцей, хацеў яшчэ паразмаўляць з Аленай, але не паспеў вымавіць ніводнага слова. Толькі пацалаваў яе ў апошні раз. У
Чаканка новых манет.
Мініяцюра з «Царскай кнігі». XVI cm.
апошнія хвіліны прыняў манаства пад імем Варлама. Гэта была ягоная апошняя дзея на гэтым свеце.
Зусім іншай асобаю паўстае перад намі Алена па смерці свайго мужа. Гэта ўжо не ласкавая і багамольная жанчына, якая прысвяціла сябе сям'і, а цвёрдая і рашучая ўладарка з адной мэтаю — сілаю разлічыцца з тымі, хто пагражаў яе ўладзе ды самой кіраваць у Масковіі. Але яе можна зразумець, бо, натуральна, ёй даводзілася абараняць сваё і дзяцей жыццё ад расправы палітычных праціўнікаў. Алена апынулася ў цэнтры барацьбы баярскіх груповак і міжволі мусіла выбіраць адну з іх. Першай ахвярай баярскіх інтрыг стаў Васілёў брат Юрый.
He мінула і тыдня пасля пахавання Васіля, як Юрыя западозрылі ў жаданні захапіць велікакняжацкі пасад і кінулі ў вязніцу, дзе замарылі голадам. Рабілася ўсё гэта баярскай думай ад імя Алены, якая яшчэ не ачуняла ад страты мужа.
«Вы бачыце маё гора, рабіце, што трэба, дзеля карысці дзяржавы», — казала яна.
Неўзабаве ў баярскай думе ўзвысіўся Іван Аўчына-Целяпнёў-Абаленскі, сястра якога Аграфена была мамкай першага сына Алены Івана. Прыгожы князь спадабаўся маладой удаве. Пра іх любоўную сувязь загаварылі пры двары. Алену гэта асабліва не хвалявала — яна была шчаслівая ад кахання. Глінскі неаднойчы дакараў пляменніцу за тое, што яна «ганьбіць царскае ложа», і тая з радасцю пазбавілася б ад дзядзькі. Дый і Аўчына марыў адхіліць Глінскага ад улады і дзякуючы ўплыву на Алену самому ўладарыць у Масковіі. Хутка надарылася такая аказія. Баючыся расправы, на Літву ўцяклі князь Сымон Бельскі і акольнічы Іван Ляцкі. Гэты выпадак Аўчына падаў Алене як змову супраць яе і назваў галоўным змоўшчыкам... Міхайлу Глінскага. Алене трэба было выбіраць паміж дзядзькам і каханкам. Сардэчныя пачуцці перамаглі разважлівасць. Пляменніца абгаварыла дзядзьку перад баярамі, нібыта ён пляце інтрыгі, «каб адаслаць маладых гасудароў у Польшчу, стаць вялікім князем і падначаліць сабе ўсю Маскоўскую дзяржаву». Падкупленыя вялікай княгіняй сведкі прысягнулі, што гэтыя абвінавачанні справядлівыя. Міхайлу Глінскага і ягонага бліжэйшага паплечніка Міхайлу Варанцова кінулі ў вязніцу. Князь зноў вярнуўся ў той склеп, дзе прасядзеў доўгія гады. 15 верасня 1534 года Глінскі, замораны голадам, памёр. Гэтакімі расправамі пачалося ўладаранне Алены Глінскай.
Атмасфера жыцця маскоўскага двара была насычаная падазронасцю і недаверам. Баярскія групоўкі абвінавачвалі адна адну ў «смертаносных пакасцях» супраць Алены. Вялікая княгіня міжволі вымушана была бараніцца ад інтрыг. Цяпер яе праціўнікам стаў другі Васілёў брат Андрэй. Баяры нагаворвалі, нібыта ён задумаў захапіць велікакняжацкі пасад. Алена жадала сустрэцца з Андрэем і высветліць ягоныя намеры. Аднак той не давяраў вялікай княгіні, баючыся трапіць у няволю, таму на яе запрашэнне не прыехаў у Маскву. Гэта і пераканала Алену, што Андрэй і сапраўды спакусіўся на велікакняжацкую ўладу. Ратуючыся ад Аленінай расправы, Андрэй пакінуў сваю вотчыну Дзімітраў і ўцёк у Ніжні Ноўгарад, дзе былі моцныя пазіцыі ягоных прыхільнікаў. На заклік Андрэя сабралася баярскае апалчэнне. I ўсё ж Андрэй да апошняга пазбягаў крывавай развязкі канфлікту і жадаў вырашыць яго мірна. Гэтым можна і растлумачыць, чаму ён паверыў Івану Аўчыне-Целяпнёву, што Алена даруе, калі ён здасца на яе міласць. Андрэй распусціў войска і накіраваўся ў Маскву. Трэба думаць, што актыўная падтрымка баярамі Андрэя вымушала Алену паспяшацца з pa-
справаю. Паверыўшы Аўчыне-Целяпнёву, што Алена не будзе помсціць, Андрэй здаўся. Княгіня ж кінула яго ў вязніцу, a праз месяц ён быў задушаны. Лік ахвяраў рос. Алена распраўлялася з непрыдатнымі ёй баярамі: сіла і жорсткасць былі ўзятыя за галоўны прынцып кіравання. У думе кіраваў князь Іван Аўчына-Целяпнёў. I хаця вялікая княгіня часта наведвала разам з сынамі манастыр і цэрквы, нядобрыя словы хадзілі пра яе ў народзе.
Можна нагадаць і карысныя для дзяржавы справы Алены — замацаванне адной грашовай сістэмы, заснаванне новых гарадоў, цвердзяў, адбудова спаленых пажарам гарадоў, а таксама будаўніцтва Кітай-горада ў Маскве. Можна зазначыць, што ў гады ўрадавання Алены Глінскай Масковія даволі ўдала вяла войны са сваімі суседзямі — Літвой і Казанню. Але наўрад ці ў гэтым ёсць заслуга самой уладаркі. Моцную дзяржаву пакінуў па сабе Васіль. Так што Алена карысталася плёнам ягонай працы.
Як пра мудрую і здольную ўладарку казаць пра Алену не даводзіцца. Пэўна, была б шчаслівейшая, каб не напаткаў яе лёс вялікай княгіні. На вяршыні ўлады і ў палітычнай барацьбе сталася ахвяраю інтрыг.
Неўзабаве, у 1538 годзе, Алена, праўдападобна, была атручана. Шчыра аплакаў смерць маці толькі малы сын Іван, a народ ды баярства нават не выказалі жалобы па вялікай княгіні.
На сёмы дзень пасля смерці Алены былі схоплены канюшы князь Іван Аўчына-Целяпнёў-Абаленскі, ягоная сястра Аграфена. Былы каханак вялікай княгіні хутка памёр у вязніцы ад голаду і «цяжару кайданоў». Аграфену ж саслалі ў Каргапаль і гвалтам пастрыглі ў манашкі.
Сын Алены Іван застаўся сіратою; як адбілася на ім такое дзяцінства, добра ўсе ведаюць з гісторыі.
КАРАЛЕВА КАХАННЯ
БАРБАРА РАДЗІВІЛ
Гісторыя кахання Барбары Радзівіл і вялікага князя літоўскага і польскага караля Жыгімонта Аўгуста рамантычная і драматычная. He пяро геніяльнага драматурга, а само жыццё напісала сюжэт гэтай драмы. На фоне палітычных інтрыг і дробнай барацьбы самалюбстваў, пыхлівых амбіцый каханне Барбары і Жыгімонта Аўгуста паказала, наколькі ўсё гэта нязначнае, летуценнае ў параўнанні са светлымі і шчырымі праявамі душы. Каханне вышэйшае за ўладу, даражэйшае за багацце — яно святы Боскі дар.
Барбару параўноўвалі з Аленай Траянскай. 3-за яе ледзь не ўспыхнула вайна. Яе імя ганілася, прыгажосць ачарнялася, а пачуццё зневажалася злоснымі пыхліўцамі і непрыяцелямі. Чым жа правінілася гэтая жанчына? А толькі тым, што пакахаў яе манарх і яна пакахала яго.
Дачка аднаго з самых багатых у Вялікім княстве Літоўскім магнатаў, вялікага гетмана Юрыя Радзівіла, Барбара славілася на ўвесь край сваёй чароўнай прыгажосцю. У 1537 годзе, калі ёй было 17 гадоў, яна пабралася шлюбам з наваградскім ваяводам Станіславам Гаштольдам. Вяселле адбылося ў родавым уладанні Гаштольдаў — Геранёнах. I ніхто тады не ведаў, што гэта пачатак драматычнай гісторыі, што не шчасце наканавана маладым, а няшчасце... Шлюб гэты быў па разліку, а таму маладыя не кахалі адно аднаго. I калі ў 1542 годзе Станіслаў памёр, з ім згасла і мужчынская лінія Гаштольдаў, вясёлая і жыццярадасная ўдава нядоўга сумавала ў жалобе. Заўсёды ў Геранёнскім замку нехта гасціў, пераважна мужчыны, якія заляцаліся да прыгажуні. А яна прымала гэтыя залёты.
Пасля заканчэння жалобы Барбара пачала «выязджаць у свет». У той час Жыгімонт Аўгуст знаходзіўся ў Вільні і да-
Жыгімонт Аўгуст.
Малюнак Ю.Косака з «Прускай хронікі». 1864 г.
ваў у сваім палацы шумныя балі, на якія збіралася маладая арыстакратыя. Палкі прыхільнік жаночых вабнасцей, Жыгімонт Аўтуст упадабаў прыгажуню Барбару. Аднак ён быў жанаты з Эльжбетай, дачкой наследніка трона Рымскай імперыі Фернанда. Высокі дзяржаўны сан таксама не дазваляў яму адкрыта праяўляць свае пачуцці. Давялося хітраваць. Пад выглядам таго, што ён павінен прыняць ва ўладанне Геранёны (паколькі Гаштольд памёр бяздзетным, то па за-
кону яго маёмасць пераходзіла да дзяржавы), Жыгімонт Аўгуст у 1544 годзе прыехаў да Барбары. Ужо тады гулялі зласлівыя плёткі пра яе вольныя паводзіны. Самы зацяты ганіцель Барбары, вядомы памфлетыст Ажэхоўскі, адзначаў, што «Барбара з твару была такой пекнай, што з-за зайздрасці да яе прыгажосці намаўлялі пра яе нявіннасць». Нават стрыечны брат, Мікалай Радзівіл Чорны, дакараў сястру за яе захапленне «д'ябальскімі асалодамі». А вось Жыгімонт Аўгуст не пабаяўся нядобрай славы. Некалькі тыдняў гасцяваў ён у Геранёнах, спасылаючыся на тое, што хаваецца ад паморку. А ў сапраўднасці, зачараваны Барбарынымі «павабамі і пяшчотамі», закахаўся ў прыгажуню і, як сведчыў адзін з яго набліжаных, «з запалам яе пажадаў». 3 параненым сэрцам пакідаў вялікі князь Геранёны.
Закаханыя пачалі патаемна сустракацца. Смерць жонкі Эльжбеты ў 1545 годзе вызваліла Жыгімонта Аўгуста ад путаў Гіменея. He абышлося і без пагалосак, што вялікую княгіню атруцілі з намовы Барбары. Так чорная няслава пачала ахутваць светлы арэол Барбары, а за ёй неўзабаве будзе цяжка разгледзець і саму жанчыну.
Нядоўга насіў Жыгімонт Аўгуст жалобу — балі і маскарады зноў весялілі Вільню. У палац на гэтыя пацехі часта наведвалася і Барбара. Толькі Жыгімонту Аўгусту мала было бачыць каханую, ён хацеў быць з ёю. Ён загадаў пабудаваць галерэю са свайго палаца да дома Радзівілаў, дзе цяпер разам з маці жыла Барбара, балазе гэта было па-суседску. Па начах Жыгімонт Аўгуст патаемна сустракаўся з каханай. Спрыяла гэтым сустрэчам і маці Барбары, бо марыла бачыць сваю дачку каралевай і вялікай княгіняй. I не толькі марыла, але і ўжывала чарадзейства, каб здабыць манаршае сэрца для дачкі. Чарадзейства не патрэбна было, бо прыгажосць Барбары, яе чуллівае сэрца і добрая душа зачаравалі Жыгімонта Аўгуста. Ён страціў волю і розум.
Тут і пачаліся першыя выпрабаванні. Брат Барбары, Мікалай Руды, і стрыечны брат, Мікалай Чорны, прасілі манарха не сустракацца з ёю, каб «неславы дому нх не чыннл». Жыгімонт Аўгуст паабяцаў больш не прыходзіць да іх сястры, але кожны дзень разлукі з каханай стаў для яго жорсткай сардэчнай пакутай. Ён зразумеў, што не мае сілы адмовіцца ад кахання да Барбары. Што было рабіць? Ажаніцца з Барбарай, сваёй падданай, не дазвалялі манаршая годнасць і клятва вырашаць справу свайго шлюбу са згоды сенатараў. Яму ўжо выбралі нявесту — дачку прускага герцага Ганну. I што рабіць? «Маю надзею, што Пан Бог, як яго штодня прашу, не дапусціць мяне да такога падзення, бо магу зло ўжыць супраць свайго розуму», — суцяшаў сябе Жыгімонт Аўгуст.
Барбара Радзівіл. Фота з партрэта XVI cm.
Ды толькі і жыццё з нялюбай жонкай уяўлялася ледзь не пакараннем. Ён манарх, ад яго волі залежыць лёс народа, ды вось, на жаль, не свой лёс; ён не мае права на каханне, ён пазбаўлены самага святога. Аднак каханне не лічыцца з забабонамі і забаронамі. Перад сілай кахання бязвольны Жыгімонт становіцца моцным.
Адной ночы Жыгімонт Аўгуст зноў употайкі адправіўся да Барбары і напаткаў яе братоў. Тыя прама спыталі: «Мнлостнвнн королю, не мел есн то до сестры нашое ходнтн, a тепер для чого есн прншол?» I ён, пэўна, зразумеў, што павінен адважыцца на адчайны крок, бо назаўсёды страціць каханую, і ён рашыўся: «А што ведаете, можеть теперешнее
прнстье мое ку сестре вашен вчнннтн вам большую славу, честь н пожнток». Абрадаваныя тым, што змогуць умацаваць свой уплыў пры каралеўскім двары, Радзівілы пагадзіліся з вялікім князем: «Боже, дан то». У тую ж ноч каплан Радзівілаў патаемна абвянчаў Жыгімонта Аўгуста і Барбару ў прысутнасці яе братоў. Вось такое незвычайнае вяселле было. Маладыя адчувалі, што свет супраць іх шчасця, і хавалі яго ад нядобрых людскіх вачэй. Адбылася гэтая падзея ў пачатку ліпеня 1547 года.
Цяпер жаданае шчасце Жыгімонт Аўгуст трымаў у сваіх руках, выпусціць яго, дык і наракаць застанецца толькі на сябе. I слабавольны ўладар гатовы быў змагацца за сваё каханне са сваімі бацькамі, сваімі падданымі, сябрамі і ворагамі, з усім светам...
Чуткі пра шлюб дайшлі да бацькоў Жыгімонта Аўтуста. Кароль Жыгімонт Стары выклікаў сына ў сваю рэзідэнцыю ў Кракаве, каб самому пра ўсё даведацца. I калі той прызнаўся, што ўзяў шлюб з Барбарай Радзівіл, дык бацька раззлавана мовіў: «Гэтая рэч ёсць няслушная і быць ёй нельга». А маці, каралева Бона Сфорца, ажно залілася слязамі з-за гэтага «нефартуннага» ўчынку сына і люта ўзненавідзела нявестку. Жыгімонт Аўіуст паасцярогся публічна паведаміць пра свой шлюб на сойме, баючыся агульнага абурэння. Дый і як ён мог прызнацца, калі панства і шляхта лічылі, што не кароль правіць імі, а яны каралём, а тут ён праявіў сваю волю... Так можна было застацца без кароны. Трэба было патаемна збіраць вакол сябе прыхільнікаў, каб выйграць бітву за права кахаць і быць каханым, за тое, чаго яго імкнуліся пазбавіць... А бітва ўжо пачалася. Бацька паслаў у Вільню лісты да паноў-рады з просьбай угаварыць яго сына адмовіцца «ад непрыстойнай жаніцьбы, якая і нам і яго міласці вялікае прыніжэнне, а гаспадарствам нашым немалую знявагу прычыніла». Паны слёзна малілі Жыгімонта Аўгуста, «абы таго не чыннл н неровнн собе, подданое своее, за маложонку не брал». Жыгімонт Аўгуст не слухаў перакананняў ні паноў-рады, ні бацькоў. He пахіснулі яго і шматлікія пасквілі на Барбару, у якіх яе называлі «вялікай распутніцай Літвы». Ад жонкі ён не адмовіўся. Гэта быў толькі пачатак...
Увесь час пасля вянчання Барбара жыла ў маёнтку Дубінкі. Пры адкрытай нянавісці да сябе з боку магнатаў, шляхты, родных мужа яна не адважвалася прыехаць да яго ў Вільню і адкрыта жыць з ім. Трывожнымі і сумнымі былі дні і ночы. Пры любой магчымасці Барбара перадавала каханаму вестку з нязменным зваротам: «Найяснейшы Міласцівы кароль Пан а Пане мой міласцівы». А калі нагадаць, што сінонімам
Я. Матэйка. Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст. 1870 г.
«каханы» было і «міласцівы», то, паўтараючы яго ў лістах, Барбара нібыта перадавала праз час і адлегласць сваю пяшчоту. Хвалявалася яна за мужа, прагнула яго ўбачыць і зычыла дабра: «...свайму міласціваму пану, ад Пана Бога жадаю доўга фартуннага здароўя. На пацеху вечную мне, найменшай служцы Вашай Каралеўскай мосці». I ў гэтых стрыманых этыкетам словах адчуваюцца нястрыманае пачуццё і самота ад разлукі з каханым чалавекам. He, не на карону
каралевы і вялікай княгіні паквапілася Барбара, а шчыра пакахала і гатова была ахвяраваць сабой дзеля каханага. Прасіла Бога: «...абы я ласкі Вашай Каралеўскай Мосці магла і ўмела вечна заслугоўваць у асобе Вашай Каралеўскай Мосці, майго міласцівага пана, сабе і Вашаму народу, сваім слугам і верным падданым Вашай Каралеўскай Мосці, пана і дабрадзея майго міласцівага». Штодня малілася яна за свайго «міласцівага пана». Яе прыдворны Станіслаў Давойна паведамляў Жыгімонту Аўтусту, што ніколі не бачыў, каб якая іншая жонка, як Барбара, любіла свайго мужа.
Дні разлукі і невядомасці прыгняталі, балюча трывожылі яе сэрца. Ад перажыванняў Барбара часта траціла прытомнасць. У знерваванай жанчыны заўчасна нарадзілася дзіця. «Яе мосць, жонка Вашай мосці, страшна тое перажывала, плакала і шматкроць млела», — паведамляў Давойна Жыгімонту Аўгусту. А тут яшчэ адбыўся небяспечны выпадак. У адным з пакояў правалілася паддога, толькі ў апошні момант Барбара паспела адскочыць назад і выратавацца ад калецтва або нават смерці. He без падстаў яна падазравала замах на сваё жыццё.
Пяць месяцаў хавання ў Дубінках сталі для Барбары сапраўднай пакутай. А будучыня пакрылася імглой невядомасці, за тое гучна чуліся злосныя галасы непрыяцеляў. Самыя чорныя пагалоскі распускалі пра Барбару. Так, Ажахоўскі заяўляў, што яе «меў усякі, хто толькі хацеў». «Сенатар, шляхціц, багаты, бедны, знаны, нязнаны, нават брацішак кляштарны, мешчанін, селянін, конюх, кожны, каго ўважаем за сапраўднага лайдака, у яе аддаваўся распусце нават супраць сваёй волі», — пісаў гэты «знаўца» жыцця Барбары, каб як болей чорнага бруду выліць на імя каралеўскай абранніцы. Гаварылі, што яна чараўніца, нягодніца, палюбоўніца свайго стрыечнага брата Мікалая Чорнага. Распаленая пыхай, польская шляхта лічыла сябе смяротна абражанай учынкам Жыгімонта Аўгуста. Толькі пасля смерці бацькі, які памёр 1 красавіка 1548 года, калі Жыгімонт Аўгуст стаў паўнапраўным каралём польскім вялікім князем Літоўскім, ён усенародна прадставіў жонку панам-радзе. Адбылося гэта 17 красавіка 1548 года ў Віленскім палацы. Кароль урачыста прамовіў: «Барбара ёсць мая жонка, праз абрад хрысціянскі і ў прысутнасці яе крэўных мне ў малжэнства аддана. Ведайце, што ніякая сіла на свеце гэтага праўнага звязку, учыненага паміж хрысціянамі, не можа разарваць... Калі я з волі Бога з першага дому на Літве і ад знакамітага бацькі народжаную ўзяў за жонку, дык аддавайце ёй чэсць як каралеве і пані». У адказ было маўчанне...
Я.Матэйка. Барбара Радзівіл. 1870 г.
Калі ў Літве магнаты і шляхта моўчкі прызналі Барбару за вялікую княгіню, то ў Полыпчы не хацелі бачыць яе не толькі каралевай, але і жонкай Жыгімонта Аўгуста. Нянавісць да яе не ведала межаў. Некаторыя з палякаў гатовы былі лепш убачыць на Вавелі турак, чым каралеву Барбару Радзівіл. Мала таго, што яе ганілі і абзывалі распусніцай, a то ўвогуле прыдумалі больш паскуднае — абвясцілі яе пазашлюбнай дачкой Жыгімонта Старога, а таму Жыгімонт Аўгуст грашыць са сваёй сястрой. Аплёўвалі і самога Жыгімонта Аўгуста, а некаторыя прапаноўвалі пазбавіць яго каралеўскай кароны. Каталіцкія святары нагадвалі Жыгімон-
ту Аўгусту: «Малжэнства перш за ўсё ёсць пачцівасць, але толькі тое, якое ад Пана Бога, а не ад любасцей цела пачатак, сродак і заканчэнне бярэ, бо калі інакш, калі ад упадабання зачалося, на любасці цялеснай стаіць, на міласці цела, а не на міласці цноты, не ёсць святасць, але грэх». Каралю адмаўлялі ў праве кахаць і адбіралі яго шчасце. А Барбары пагражалі, што калі яна з'явіцца ў Польшчы, то яе ўтопяць у Вісле.
Каралева-маці распальвала гэтыя вар'яцкія жарсці і злавесна прадракала: «Гэты шлюб будзе пачаткам заняпаду Панства яго Каралеўскай міласці». Сваім дочкам яна пісала, што праз гэты шлюб іх брат «не толькі заслужыў сабе ва ўсіх манархаў агіднае імя, але нават ва ўласных падданых сваіх знаходзіцца ў пагардзе». Але караля мала цікавіла меркаванне маці, яго больш хвалявала самота Барбары, якая цяжка пераносіла чарговую разлуку з мужам. Даведаўшыся, што пры віленскім двары старыя панны зласліва абгаворваюць Барбару, ён просіць Мікалая Рудога: «Каралеўскай яе Мосці мовіце, каб на час цярпела, бо мы разумеем, што тое цяжка і непрыстойна яе Каралеўскай Мосці». Хваляваўся і пра яе небяспеку, калі яна хадзіла ў касцёл, а таму прасіў Рудога ахоўваць Барбару. I яна цярпела, пакутавала ў адзіноце і чакала, калі лёс даруе ёй шчасце.
Жыгімонт Аўгуст запрасіў жонку ў Полыпчу, дзе на той час знаходзіўся. Каханне надало яму сілы і рашучасці бараніць сваё пачуцце. Барбара прыехала да яго. Кароль урачыста ў акружэнні сваіх прыхільнікаў сустрэў Барбару ў Радомлі. Сустрэў за чвэрць мілі ад горада, разаслаў пад яе ногі чорнае сукно. Барбара пакорліва прызнала: «Я вечная падданая, служэбніца і малжонка Вашай Каралеўскай Мосці, свайго міласцівага пана». He ганарлівую і разбэшчаную жанчыну ўбачылі прыдворныя, а пакорлівую і ласкавую, што ім вельмі спадабалася. Яны былі скораны воляй караля і прыгажосцю сваёй каралевы.
Тры тыдні пражылі каханыя ў Радомлі — самыя шчаслівыя дні ў сваім жыцці. Дзеля гэтага кароткага імгнення шчасця Жыгімонт Аўгуст перанёс тэрмін сойма, на якім павінен быў вырашыцца лёс Барбары і яго таксама. На каронным сойме, які адбыўся ў 1548 годзе ў Петркове, апазіцыі на чале з кракаўскім ваяводам Пятром Кмітам і пазнанскім кашталянам Андрэем Гуркам так і не ўдалося вымусіць караля выракчыся шлюбу з Барбарай, хоць і Жыгімонт Аўтуст не змог дамагчыся згоды на яе каранацыю. Ад імя станаў да караля звярнуўся з доўгай прамовай Пётр Баратынскі: «Такое малжэнства, будучы паміж няроўнымі, гэта значыць паміж панам і падданай, паміж памазанцам Боскім і ўдавой,
Від Вільні. Гравюра з кнігі «Касмаграфіі» С. Мюнстэра. 1550 г.
не ідзе ад Бога... He для задавальнення свайго, як іншыя людзі, але для дабра Рэчы Паспалітай прыстойна каралю жаніцца. He яго вочы, не яго вушы, але вочы і вушы тых, якія да яго з боку пасаджаны, маюць абіраць яму жонку... Зло ёсць такое вашай каралеўскай мосці ажаненне... Няхай тое ўвесь свет ведае, цяперашні і які пасля будзе, што Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі, так умілаваў падданую сваю, што зняважыў славу і здароўе кароны той». I рашуча заявіў, што Барбара не можа быць польскай каралевай і шлюб з ёй няслава, агіда, шкода, слабасць і загана ўсяму дому Ягелонаў. Караля абараняў канцлер Мацяеўскі. Ён згадаў, што і Жыгімонт Стары свой першы шлюб узяў не ў каралеўскім доме, а ў шляхецкім. «Не жонка здабыла мужа, а муж жонку... Вартая яна каралеўскага лёсу і кароны на галаву ўскладзенай... Слугой быў бы нам кароль, а не панам, бо не мог нічога чыніць, адно тое, што яму казалі». Сам Жыгімонт Аўгуст мовіў: «Што сталася, тое перамяніцца не можа, а вам варта не пра тое прасіць, каб жонцы веру зламаў, а пра тое, каб я кожнага чалавека ў дзяржаве ахоўваў. Прысягаў я жонцы і не адступлюся ад яе, пакуль мяне Пан Бог захоўвае на свеце: а мілейшая мне вера мая, чым усе каралеўствы на свеце». Калі ўвесь сойм апусціўся перад ім на калені з просьбай пакінуць Барбару, ён заставаўся непахісным і адказаў палымянай прамовай: «Ці не ведаеце, што нават саміх каралёў з роўных станаў абіралі ў Польшчы, аднак кожны з
Ю.Косак. Жанчыны вышэйшага стану на Літве. 1864 г.
іх за караля быў прызнаны. Тым больш калі гаворым пра каралеўскую жонку, бо не жонка мужа, а муж жонку ўзвышае і робіць яе шляхетнай. За пажаданнем Бога кожны сабе малжонку выбірае, якая яму падабаецца, і мы, будучы каралём, хочам такую ж свабоду ўжыць у выбары жонкі... Малжонку нашу пакінуць? Гэтага не варта нам учыніць, бо мы перад Богам з ёю шлюбаваліся! He зычце мне, каб я адпусціў яе ці што іншае ўчыніў супраць закона Хрысціянскага... Іншай жонкі, калі гэтую адпушчу, мець не буду... He толькі пакінуць яе і пра іншае мовіць, але і думаць не хачу, адно, што мне Бог даў, таму і буду рад, каб не толькі на душу сваю і малжонак маёй, але і на каралеўства кару Боскую не прынёс». Аднак ціск апазіцыі не слабеў, і Жыгімонт Аўтуст гатовы быў адмовіцца ад польскай кароны і хай «у апошняй кашулі, але застацца разам са сваёй жонкай». Саюзнікі караля ледзь адгаварылі яго ад гэтага намеру.
Каралева Барбара Радзівіл. XVI cm.
Апазіцыя так і не здалася. He думала мірыцца і каралевамаці. Калі не змагла яна зламаць волю сына, то вырашыла звесці з гэтага свету яго жонку. Па яе загаду старасціха кобрынская Фалчэўская прывезла з Палесся нейкую старую вядзьмарку Агазіну, каб яна чарамі нашкодзіла здароўю Барбары. Сама Бона паехала на сойм у Петркове на сустрэчу з сынам і загадала прыслаць сюды і вядзьмарку. Але па дарозе каралеўскія людзі перахапілі Агазіну і ў клетцы адправілі яе ў Бярэсце. Пасля допытаў з рознымі тагачаснымі прыёмамі яе прызналі за ведзьму. А ў тыя часы гэты вырак азначаў спаленне на вогнішчы, хоць Жыгімонт Аўгуст і пашкадаваў яе, але яе ўсё ж спалілі.
Пасля сойма Жыгімонт Аўтуст разам з жонкай прыехаў у Кракаў. Бона дэманстратыўна пакінула сталіцу, каб не сустракацца з Барбарай, заявіўшы, што лепш «хутчэй убачыць сваю смерць, чым дачакацца каранацыі малжонкі нашай».
Затое просты люд шчыра вітаў Барбару. Усхваляваная жанчына абрадавалася: «Пане Божа, так бы да канца».
Жыгімонт Аўгуст забыўся пра ўсе дзяржаўныя клопаты і днямі прападаў у жончыных пакоях. Вестка, што кароль з-за чараў жонкі занядбаў свае каралеўскія абавязкі, як алей у агонь, распальвала гнеў апазіцыі. А Барбара пачувала сябе гаспадыняй каралеўскага палаца на Вавелі. Каралеўскія саноўнікі і ганарлівая шляхта цярпліва чакалі яе выхаду. Яны наракалі на Барбару: «Калі так неўзабаве хоча намі пагарджаць, няхай гэтага асцерагаецца, каб яе пан Бог не пакараў». Прыслута і тая скардзілася на тое, што «пані пра нас не дбае». Здавалася, яна дбае толькі пра сябе. Але гэта была не фанабэрлівасць — яна хацела прымусіць паважаць сябе і ўбачыць у ёй не Барбару Радзівіл, не ўдаву, а каралеўскую жонку, каралеву. I сам кароль вымушаны быў цярпліва чакаць яе выхаду, што раней пры папярэдніх гаспадарах не было. Людзі на гэта гаварылі: «Гэтая пані нікому не чыніць у час, адно сабе». Але кароль не мог жыць без Барбары, нават на пасяджэннях сената адчуваў сябе самотным.
На бяду, Барбара захварэла, на жываце з'явілася пухліна. Але і будучы хворай, Барбара імкнулася захаваць сваю прыгажосць, каб падабацца мужу. У лісце да маці яна просіць: «Міленькая пані Матанька, Ваша Мосць, вельмі прашу бяліла, бо яго ні трошанькі не маю, а затым прашу пра мяне Ваша Мосць не забываць яе слугі і дзеўкі». Устрывожаны кароль не адыходзіў ад яе ложка і гатовы быў прадаць душу нават д'яблу, абы Барбара паправілася. Па яго просьбе Чорны знайшоў лекарку-чарадзейку Будзікову, якая і пачала лячыць хворую. А тут яшчэ прыйшла сумная вестка пра смерць маці. Барбара вельмі гаравала па ёй. «Гэтая жаласная навіна нам смутку прыдала, тое цяжка напісаць», — паведамляла яна ў лісце да брата. I ўсё ж Барбары стала лепш. I кароль з надзеяй адправіўся на сойм змагацца за яе і за сваё каханне.
Тым часам паплечнікі Жыгімонта Аўгуста, і перш за ўсё Мікалай Чорны, перацягнулі частку апазіцыі на свой бок. Здаўся і прымас Польшчы Мікалай Дзярзгоўскі, а за ім і галоўныя праціўнікі Барбары. На сойме ў маі 1550 года яшчэ чуліся галасы супраць шлюбу Жыгімонта Аўгуста з Барбарай, але яны ўжо нічога не значылі. Барбару прызналі жонкай Жыгімонта Аўтуста. I ён на радасці гатовы быў згадзіцца з соймам. Аднак Мікалай Руды папярэджваў яго: «Нашчадак ад некаранаванай пані можа цяжка прыйсці да таго, абы апанаваў пасад Вашай Каралеўскай мосці, бацькі і продкаў сваіх». I ён меў рацыю. Жыгімонт Аўгуст зноў змагаецца з апазіцыяй, прымушаючы яе прызнаць Барбару каралевай. I супакойваў у лістах жонку, што стрымае сваю прыся-
В.Герсан. Твардоўскі вьіклікае цень Барбары. 1887 г.
гу. I нарэшце большасць сойма саступіла волі караля і цяпер ваяўніча крычала: «Хай будзе забіты той, хто яе не хоча мець за пані». Абрадаваны кароль пісаў Рудому, што панове «ўсе пільна ласкі нашай шукаюць». I першым сярод іх быў самы непрымірымы праціўнік Пётр Кміта.
У барацьбе за сваё каханне Жыгімонт Аўгуст перамог. Увесь час сойма Барбара пісала мужу, каб ён паведамляў пра сваё здароўе, «бо я не маю на свеце большага суцяшэння, адно, калі бачыць добрае здароўе Вашай Каралеўскай Мосці, свайго мілага дабрадзея». Барбара была далёкая ад палітычных баталій, яна хацела быць разам з каханым, бачыць яго жывым і здаровым — вось адзінае, што хацела яна.
I вось 9 снежня 1550 года прымас урачыста вянчаў Барбару каралеўскай каронай. Толькі вялікай і доўтай радасці гэта не прынесла. Барбара зноў захварэла і спакваля згасала, як свечка сярод цемры, — усё слабейшым рабілася яе святло. Лекар прадказваў блізкую смерць. Дый і сама Барбара адчувала яе набліжэнне. Вярнуўшыся з каранацыі, яна зняла з галавы карону і самотна прамовіла: «Да іншай кароны Пан нябесны мяне воліць. Прасіце яго за мяне, каб замяніў зямны цяжар на нябесны вянец, а мілага мужа майго пасля мяне суцешыў у жалобе». Неўзабаве Барбара злягла ў ложак і папрасіла аднаго — пахаваць яе ў Вільні. Успаміны пра гэты горад суцяшалі яе — там засталіся шчаслівыя імгненні іх кахання. I ўсё ж насуперак смерці яна як магла змагалася з ёй. Сведка пісаў: «Няма нікога, хто верыў бы, што яна зможа выжыць, аднак дагэтуль не перастае барвіць твар, каб падманваць нас да апошняга свайго ўздыху». Жыгімонт Аўтуст быў у адчаі, не ведаў, як выратаваць каханую. Вырашыў вывезці яе на прыроду да свежага паветра. Быў падрыхтаваны спецыяльны воз. Каб воз прайшоў праз гарадскую браму, кароль загадаў разбурыць яе. Ён гатовы на ўсё, на любыя ахвяры... Але перад смерцю ўсе бяссільныя, і каралі таксама.
Тым часам здароўе каралевы ўсё больш пагаршалася. 27 сакавіка 1551 года Барбара ўпала ў гарачку. Увесь двор з надзеяй чакаў яе выздараўлення. Падчас абвастрэння хваробы адбылася незвычайная падзея. У Кракаў 30 сакавіка прыехаў пасланнік ад каралевы-маці. Ён паведаміў, што каралева Бона шануе Барбару «за сваю дачку і найлюбімую нявестку і зычыць ёй ад Пана Бога Усемагутнага паправы ў здароўі і з цяперашняй немачы і на будучыню найшчаслівейшага поспеху». Каралева моўчкі выслухала гэтае запозненае прызнанне, якое ўжо не радавала.
Хвароба не адступала, нягледзячы на ўсе намаганні лекараў. Hori Барбары распухлі, і з іх цёк гной. Усе бачылі набліжэнне смерці. Толькі няшчасны Жыгімонт Аўтуст, аслеплены ад гора і адчаю, па-ранейшаму верыў у выздараўленне каханай. Ноч і дзень ён праводзіў каля яе — адзін ён выносіў цяжкі смурод у пакоі.
8 мая 1551 года Барбара, адчуваючы халодны подых смерці, замовіла ў касцёле імшу, сама спавядалася і прыняла прычасце. Да апошняга яе ўздыху кароль і муж заставаўся побач. Барбары было шкада змучанага горам Жыгімонта Аўгуста, і, суцяшаючы, яна абнадзеіла яго на іх сустрэчу ў вечнасці. Паколькі Бог не паслаў ім дзяцей, як каралева, якая думае пра будучыню свайго гаспадарства, прасіла яна мужа, каб пасля яе ажаніўся і перадаў слаўны пасад абодвух народаў нашчадкам з крыві Ягелонаў. Расчулены Жыгімонт Аўтуст абяцаў выканаць яе просьбу. У апошні момант Барбара знайшла сілы, прыўзнялася і слабеючымі рукамі абняла каханага за шыю і, узняўшы напоўненыя слязамі вочы да неба, пацалава яго... Было ёй толькі 29 гадоў, і менш чым паўгода была яна каранаванай каралевай польскай і вялікай княгіняй ВКЛ. Ад гора кароль доўга плакаў, і ніхто не мог яго суцешыць.
У смерці Барбары падазравалі каралеву Бону. Тагачасныя гісторыкі пісалі, што Барбару атруціў сакратар Боны Людвіг Монці. Тайна смерці прыгажэйшай з каралеў Еўропы засталася тайнай гісторыі.
Радзівілы для гонару свайго роду хацелі пакласці яе ў каралеўскай грабніцы на Вавелі. Польская шляхта цяпер ужо не пярэчыла, каб Барбару пахавалі ў Кракаве, бо «каралева была вельмі карыснай і нікому не шкодзіла». Жыгімонт Аўгуст адказаў на гэту прапанову: «Тут пры яе жыцці не хацелі быць удзячнымі, няхай і пасля смерці ніхто яе тут не бачыць». Усю дарогу да Вільні кароль на кані ехаў за труной Барбары. Каля кожнай вёскі або мястэчка ці горада ён злазіў з каня і ішоў пешшу.
Выконваючы волю любімай жонкі і жаданне сенатараў, у 1551 годзе Жыгімонт Аўтуст ажаніўся з эрцгерцагіняй Кацярынай, сястрой сваёй першай жонкі. Аднак і праз гады не сціх горкі боль па каханай Басеньцы. Ён любіў яе. У памяць пра жонку кароль пабудаваў у Вільні касцёл Святой Барбары і завяшчаў пахаваць сябе побач з Барбарай, каб смерць, якая разлучыла іх, зноў злучыла ў вечнасці.
Паданні расказваюць, што кароль запрасіў да сябе славутага чараўніка Твардоўскага, які паказаў яму ў люстэрку цень Барбары. Убачьгўшы прывід каханай, кароль з воклічам: «Басенька мая!» — кінуўся да яго. Адбыўся выбух, і ў дыме прывід знік. 3 таго часу прывід Барбары ў чорным адзенні нібы з'яўляецца ў Нясвіжскім замку. Легенда сцвярджае, што прывід нібыта шмат разоў бачылі і празвалі HopHaft дамай.
Вось такая гісторыя двух закаханых, якія ў бітве за сваё светлае пачуццё перамаглі каралеўства і засведчылі ўсемагутнасць кахання!
НЕКАРАНАВАНЫ ЎЛАДАР
МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ
Пра такіх, як Мікалай Радзівіл Чорны, звычайна кажуць, што нарадзіўся пад шчаслівай зоркай. Лёс даваў яму не адну магчымасць праявіць сябе, а здольнасці, багацце, улада дазвалялі выкарыстаць гэтыя магчымасці. Хоць не ўсё задуманае ўдалося яму ажыццявіць і не ўсё здзейсненае прынесла жаданы вынік. Нямала ён атрымаў перамог, але не зброяй на полі бітваў, а словам і справай за дыпламатычным сталом або ў соймавай палаце. I гэтыя перамогі былі вартыя самых бліскучых вайсковых трыумфаў.
Намаганнямі Мікалая Чорнага да Вялікага княства Літоўскага была далучана Лівонія, а з Маскоўскім царствам на доўтія гады захоўваўся мір. Ён ахоўваў незалежнасць дзяржавы ад польскіх інтрыг, што мелі на мэце ператварыць яе праз унію ў правінцыю Польшчы. Чорны быў і апосталам Рэфармацыі на Беларусі. Надзелены вялікай уладай, ён вырашаў дзяржаўныя справы не сілай, а згодай, не зброяй, a словам, не вайной, а мірам.
Драма такіх людзей, як Мікалай Чорны, у тым, што яны значна апярэджвалі свой час і сучаснікі іх не разумелі. I непаразуменне, і няўдзячнасць, і нянавісць да сябе, і расчараванне выпадаюць на долю такіх людзей...
Нарадзіўся Мікалай у 1515 годзе ў Нясвіжы. Само паходжанне Мікалая з сям'і багацейшых магнатаў Беларусі Радзівілаў (бацька яго — земскі маршалак і трокскі кашталян Ян Радзівіл) і Кішак (маці яго была Ганна Кішка) прадвызначыла яго лёс — стаць дзяржаўным дзеячам. На лёс Мікалая паўплывала і блізкае знаёмства з будучым вялікім князем і каралём Жыгімонтам Аўгустам. У маладосці Чорны разам са стрыечным братам Мікалаем, празваным Рудым, выхоў-
валіся пры каралеўскім двары з Жыгімонтам Аўгустам. Менавіта да Мікалая Чорнага той і звярнуўся ў 1544 годзе з мэтай загітаваць літвінскую шляхту і паноў, каб яны прасілі ў Жыгімонта Старога перадаць яму ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім. Чорны добра справіўся са сваёй задачай, прынамсі сваяцкія сувязі ды Радзівілаўскі ўплыў яму паспрыялі. Атрымаўшы на Берасцейскім сойме ў 1545 годзе ўладу ад бацькі, новы вялікі князь аддзячыў Чорнаму пасадай земскага маршалка, галоўным абавязкам якога было правядзенне соймаў.
Асаблівым даверам у Жыгімонта Аўгуста карыстаўся Мікалай Чорны пасля шлюбу таго ў 1548 годзе з яго стрыечнай сястрой Барбарай. Чорнага сучаснікі называлі «спраўцам» гэтага шлюбу. Так, яны не памыляліся, бо Чорны паклаў усе свае сілы, каб гэты шлюб прызнала польская і літвінская шляхта. Колькі давялося кінуць грошай на подкуп, пачастункі, банкеты, колькі красамоўства выказаць перакананне! Дзякуючы яму Жыгімонт Аўтуст дамогся каранацыі Барбары. Гэтая перамога цяжка далася Чорнаму. Як ён прызнаваўся Рудому, быў ён ледзь жывы. Але высільваўся ён толькі дзеля славы роду. «Няхай мне пані (Барбара. — В.Ч.) той маёй горкай службы нічым не плаціць, адно ўдзячнасцю іншай, чым да гэтага часу зведаў, бо таго баюся, што будзе няўдзячна майго дабрадзейства».
Як свайму першаму дарадцу і сябру Жыгімонт Аўгуст прапанаваў Радзівілу пасаду вялікага гетмана. Толькі Чорны, які дагэтуль удзельнічаў у 1534—1535 гадах у вайне з Масковіяй і на свае вочы ўбачыў жах вайны, не захацеў прысвяціць сябе службе на марсавым полі. «Я не ваенны чалавек», — прызнаўся ён. Упершыню ў гісторыі княства магнат адмовіўся ад такой высокай пасады. Маральныя прынцыпы чалавекалюбства аказаліся для Чорнага вышэйшымі за славу, якую можна было здабыць цаной людской крыві. А замест гетманства Чорны атрымаў пасаду канцлера. Паколькі дзяржаўнае справаводства вялося на беларускай мове, дык Чорны як «галоўны рэдактар» беларускамоўных дакументаў спрычыніўся да яе развіцця і ўнармавання. Пры ім адбьгўся адыход беларускай мовы ад уплыву царкоўнаславянскай мовы. А гэта азначала сапраўдную моўную рэформу.
На старабеларускай мове быў напісаны і новы звод законаў — Статут 1566 года, заканадаўчай камісіяй якога кіраваў Мікалай Радзівіл. Пазней Леў Сапега з гонарам пісаў: «А еслн которому народу встыд прав свонх не нметн, поготовно нам, которые не обчнм якнм языком, але свонм власным права спнсаные маем і кождого часу, чого нам потреба ку отпору всякое крывды, ведатн можем». Тым самым ён
прызнаваў заканадаўчую і культурную заслуту Чорнага перад сваім народам.
У 1551 годзе Чорны атрымаў пасаду віленскага ваяводы, ды ў дадатак вялікі князь дазволіў яму захоўваць у Нясвіжскім замку архіў княства. Чорны добра разумеў важнасць архіўных дакументаў для гісторыі і марыў, каб яны «на час прншлый потомству н обывателям велнкого князьства Лнтовского ведомость, славу н можность прнноснть моглн».
У свае 34 гады Чорны стаў першым дыгнітарам Вялікага княства, а ў адсутнасць гаспадара фактычна кіраваў дзяржавай.
Да высокага палітычнага статусу Радзівіла дадаўся тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі. Гэты тытул Чорны атрымаў для сябе і брата Яна, а таксама Мікалая Рудога ад імператара Карла V ІО.снежня 1547 года ў Аўсбургу, куды ён ездзіў паслом ад Жыгімонта Аўгуста. Па сутнасці тытул князя Нясвіжа, Алыкі і Клецка ён купіў для павышэння роду Радзівілаў і Барбары, як доказ яе высокага паходжання ў барацьбе з апазіцыяй. I як ён паведамляў Жыгімонту Аўгусту: «...бо хоць такі слух, што кароль Рымскі шмат пянёндзаў узяў, але яшчэ болей патрэбна на гэтую барацьбу. Яна вельмі цяпер патрабуе пянёндзаў». Пра магутнасць Радзівіла вобразна казалі: «Дзе канцлер Чорны прывяжа карову ў Літве ці ў Польшчы, там яна стаіць і стаяць будзе».
Жыгімонт Аўгуст апынуўся пад яго ўплывам. Амаль кожнае рашэнне Жыгімонт Аўгуст прымаў толькі са згоды і парады Чорнага. Сучаснікі тлумачылі гэтую залежнасць гаспадара ад свайго падданага чарадзействам. Аўстрыйскі пасол Ян Ланг гэтак і пісаў: «Формуламі чарадзейскімі і д'ябальскім уплывам апанаваў ён (Радзівіл. — В.Ч.) поўнасцю караля. Тое, што радзіць, нагаворвае, што скажа і што пажадае, тое кароль чыніць, не зважаючы ні на чыю раду, у справах рэлігійных, ці справах панства, ці іншых важных справах». Ксёндз Ціхоцкі пісаў: «Карыстаўся такой прыхільнасцю караля Жыгімонта, што мог атрымаць ад яго ўсё, што пажадае, гэты ж манарх быў яго зяцем. Узнесены такім клопатам, не з'яўляўся на людзях інакш як у атачэнні літвінскай шляхты. He паспеў ён падняцца з ложка, як усё жывое грамаздзілася, каб выказаць яму сваю пашану. У сенаце кароль падымаўся з трона, і ішоў Радзівілу насустрач, і садзіў каля сябе, тым самым падкрэсліваў яго выключнае становішча пры двары». Папскі нунцый Алаіз Ліпаман таксама сведчыў пра вялікі ўплыў Чорнага на Жыгімонта Аўгуста: «Бо той пан быў усім у караля: дарадцам, канцлерам, маршалкам, блізкім прыяцелем, з якім кароль есць, танчыць, бавіцца». Ён жа даў і адмоўную характарыстыку самому каралю:
Д.Кусто. Мікалай Радзівіл Чорны.
Гравюра з «Кнігі пра знакамітых воінаў». 1601 г.
«Здаецца, ён нядужы, а праз гэта не любіць спраў і прац... У трактаванні асцярожны, скрытны, паніклы. У сваіх адказах такі ўстрымлівы, такія ўжывае дваістыя выразы, што здаецца, яго словы можна тлумачыць іначай. Правілам яго ёсць — ніколі не даваць надзеі тым, з кім гаворыць пра публічныя справы, і разам з тым ніколі не абяцаць з пэўнасцю». Вось такім чалавекам і кіраваў Чорны, а праз яго па сутнасці кіраваў Вялікім княствам Літоўскім. I не без падстаў хваляваліся, што ў выпадку смерці караля Чорны захопіць уладу
ў дзяржаве. Такое сапраўды магло здарыцца. У 1556 годзе Жыгімонт Аўгуст цяжка захварэў, і лекары прадракалі яго блізкую смерць. Чорны адправіў ліст да імператара Рымскай Свяшчэннай імперыі Карла V з просьбай пасадзейнічаць «быць яму на Віленскім княжанні на Літоўскім». Мікалай не хаваў таго, што ён варты гэтай пасады, і любіў хваліцца сваімі продкамі: Лідзейкам, які нібыта параіў Гедыміну заснаваць Вільню (адсюль і выводзіў сваё імя Радзівіл — Радзіць Вільню), і Нарымунтам, міфічным вялікім князем, які, паводле беларускіх летапісаў, кіраваў Вялікім княствам.
Як жа выкарыстаў сваю велізарную ўладу некаранаваны ўладар Вялікага княства? Можна доўта распавядаць пра дзяржаўныя здзяйсненні Чорнага. Нагадаем галоўныя. Чорны робіць усё магчымае і немагчымае, каб захаваць мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскім царствам. He раз ён адсылаў рускім баярам граматы, каб «кровь бы ся хрнстьянская невпнная на обе стороны не разлнвалася», і прапаноўваў ім намовіць цара Івана Жахлівага захаваць мір. А ў 1552 годзе, калі польскія дыгнітарыі падбухторвалі Жыгімонта Аўгуста на вайну з Масковіяй, Чорны патаемна ад яго адправіў паслоў да мітрапаліта Макарыя і маскоўскіх баяр і дамовіўся з імі пра заключэнне новага перамір'я. «Я заўжды думаю пра спакой», — паўтараў Радзівіл.
He дапусціў ён і вайны з Лівоніяй у 1557 годзе. «Смяротным боем» давялося яму змагацца з гетманам і Мікалаем Радзівілам Рудым і Рыгорам Хадкевічам, якія гатовы былі ўжо павесці войскі на Лівонію.
Як гэта часта бывае, за добрыя справы дастаецца ад людзей не ўдзячнасць, а непрыхільнасць. Вось і Чорны спазнаў гэта на сабе, бо, па словах яго сучасніка, «...усе яго людзі не любяць». He любілі яго за шляхетнасць роду і вялікую ўладу. He любілі за міралюбства, не любілі за тое, што ён праводзіў зямельную рэформу, гэтак званыя валочныя памеры. Правядзенне рэформы Жыгімонт Аўгуст даручыў Чорнаму, выдаў прывілей, каб рэвізоры «в тую службу ставленые способлялн ся наукою, помочтью н обороною...» віленскага ваяводы. Як толькі стала вядома, што Жыгімонт Аўгуст збіраецца «ўводзіць навіну», дык шляхта паспяшалася выказаць пратэст і нараканне. Баялася вяртання захопленых ёю дзяржаўных зямель і прадастаўлення дакументаў на правы шляхецтва. Гаспадарскую канцылярыю завалілі скаргамі на рэвізораў і просьбамі не мераць на валокі шляхецкія землі. He задаволены былі і мяшчане дзяржаўных гарадоў. Памяншалася роля гарадскога самакіравання і ўзрастала ўлада велікакняжацкіх войтаў і старастаў. Непакоіліся і сяляне. Свабодным пагражала закабаленне ў стан цяглых сялян, а таму
і яны падавалі чалабітныя ў канцылярыю аб захаванні іх ранейшага становішча. Цяглым сялянам не падабалася тое, што яны замацоўваліся за зямлёю і тым самым пазбаўляліся апошняй волі. А паколькі праводзіў рэформу Мікалай Чорны, дык, па словах маскоўскага пасла Алфёрава, «...усе яго людзі не любяць, і чорныя людзі ўсе на яго скардзяцца, кажуць, гвалт ад яго вялікі». Але ён уважліва адносіўся да скаргаў і просьбаў. Гэтак, у адказ на чалабітную Упіцкай воласці асабіста выязджаў на месца і, пераканаўшыся ў цяжкім становішчы насельніцтва, дамогся ад Жыгімонта Аўгуста змяншэння там падаткаў.
Асабліва ненавідзелі Мікалая Чорнага католікі. Радзівіл адмаўляў вярхоўную ўладу папы рымскага (якога называў «сляпым павадыром з пароды яшчарак») над царквой, не прызнаваў культу святых. Пост ён лічыў выдумкай «папістаў». He верыў ён у чысцілішча і пакуты пекла, выступаў за «айчынную мову ў набажэнствах і малітвах». Улада і багацце дазвалялі яму ператварыць свае рэфарматарскія погляды ў рэальную справу — рэфармаваць царкву ў дзяржаве. Рэфармацыю Чорны разглядаў як абнаўленне рэлігійнага жыцця, магчымасць пакончыць з манаполіяй царкоўных іерархаў на духоўнае жыццё, стварэнне народнай царквы, якая была б пазбаўлена ўплываў польскага каталіцкага касцёла і маскоўскай праваслаўнай царквы. У гэтай народнай царкве злучыліся б у адну канфесію літвіны-католікі і літвіныправаслаўныя, а ў выніку быў бы скасаваны падзел народа на дзве канфесіі. Для ажыццяўлення сваёй задумы Чорнаму не хапала толькі аднаго — часу. Пад яго апекай Рэфармацыя ў княстве пачала наступ на касцёл і царкву. «Касцёлы ў Літве заняпалі, бо ўсіх пацягнуў за сабой Радзівіл, не толькі поглядамі рэлігійнымі, але сваім аўтарытэтам, бо ён шмат значыць і шмат можа зрабіць, больш чым разам узятыя біскупы», — сведчыў сучаснік. Услед за Радзівілам у кальвінізм перайшлі буйнейшыя магнаты, у руках якіх знаходзілася ўлада ў Літве: Валовічы, Дарагастайскія, Глябовічы, Кішкі, Сапегі, Саламарэцкія, Хадкевічы, Тышкевічы, Пацы і іншыя.
Чорны не шкадавай грошай для пашырэння ідэй кальвінізму на Літве. На сродкі Радзівіла Сымон Будны ў 1562 годзе выдаў у нясвіжскай друкарні беларускі «Катэхізіс». Падтрымліваў Чорны і польскіх рэфарматараў, ддя якіх у Бярэсці (а ён быў берасцейскім старастам) адкрыў друкарню. У гэтай друкарні ў 1563 годзе на яго сродкі выйшла Біблія, перакладзеная на польскую мову. Сам Кальвін ацаніў заслугі Радзівіла ў пашырэнні яго ідэй і прысвяціў яму адзін са сваіх твораў. Прысвячаў Радзівілу свае творы і вядомы тэарэтык Рэфармацыі Генрых Букінгер.
Каб выратаваць касцёл у Літве, у 1555 годзе сюды прыехаў папскі нунцый Алаіз Ліпаман. Але што ён мог зрабіць супраць Радзівіла? Хіба што выклікаць яго на дыспут ды пачуць: «Ад пачатку свету праўдзівая вера, праз якую Бог аб'яўляўлюдзям праўду, была заўсёды ў меншасці. Гэтак жа дзеецца і сёння. Таму я лепш хачу быць у гэтай, пагарджанай, як святы...
Закладаючы ў сваіх уладаннях і там, куды мая ўлада, зборы і алтары новай веры, раблю тое дзеля вяртання сапраўднай веры Хрыстовай, вольнай ад папскіх прыдумак ідалапаклонства. Я скінуў з алтароў багоў, апраўленых у золата і срэбра і замкнёных у скрынках, вартых найвялікшай пагарды, якіх вы, як пагане, ушаноўвалі... Нашыя прапаведнікі добра ведаюць праўдзівую навуку Хрыстовую і прапаведуюць не каноны і дэкрэты, а слова вечнага жывога Госпада Бога... Кнігі, якія сам чытаю і іншым чытаць раю, не ерэтычныя хаця б таму, што іх папскі пасол зганіў. Яны адкрываюць людзям праўдзівае Евангелле. Некаторыя з тых кніг я сваім коштам друкаваў і друкаваць буду. Мы, прытрымліваючыся старых канонаў, апостальскіх прыказанняў і навукі іншых святых мужоў, хочам, каб духоўныя асобы не былі разлучаныя з жанчынамі, што і Святое Пісьмо раіць... Найсвяцейшая і найдастойнейшая святасць цела і крыві Госпада майго Ісуса Хрыста, якая ўстаноўлена ім самім і праз збаўленых людзей нам перададзеная, шанавалася ў царкве Хрыстовай з даўнейшых часоў. Яна свяцейшая за ўсе іншыя рэчы, і няма ніякага ідалапаклонства, калі спаўняецца праўдзівае і сваім парадкам».
Такой была рэакцыя Чорнага на распусту, інтрыгі, прадажнасць, хцівасць, злахітрасць папскай курыі. Вера павінна належаць людзям, а не яе ўзурпатарам у сутанах, якія ўстанаўліваюць свае законы для душы, сумлення і думкі чалавека. Чорны прагнуў духоўнай свабоды, хацеў скінуць з сябе путы дагматаў. Ён ужо быў чалавекам не сярэднявечча, а новага часу. Заслугі Чорнага на ніве распаўсюджвання «сапраўднай веры» прыўзносіліся, чым толькі больш заахвочвалі яго да ролі «сапраўднага апостала» Літвы. Ваўжынец з Пшасныша, параўноўваючы хрышчэнне Літвы Ягайлам, калі язычнікі былі спакушаны сукном і кажухамі для прыняцця веры, адзначыў: «Мы добра ведаем, што такімі былі прычыны іх веры, і такая была іх вера — вера без ведання сапраўднага слова Божага, яшчэ горшая за ідалапаклонства, якое мы бачылі дагэтуль. Непараўнальна большую славу і памяць пасля сябе пакіне Ваша Княская Міласць, але не сукном, не кажухамі ці пагрозамі, а пільнымі штодзённымі напамінамі і пашырэннем сапраўднага слова Божага — як разумны бу-
Б.Старыньскі. Радзівіл Чорны на паляванні. 1880 г.
даўнік, што заклаў фундамент веры і шчырага ўсхвалення Бога ў Княстве Літоўскім».
Што ж, Мікалая Чорнага напаткаў лёс многіх рэфарматараў, якія старыну рушылі і навізну ўводзілі, — заслужыў ён ад сучаснікаў «нелюбоў». Але сучаснікі апісваюць яго чалавекам добрым і прыязным, які да кожнага звяртаўся зычліва: «княжа дабрадзей, мой пане». Меў выразную знешнасць: правільныя рысы твару, добрыя вочы і прыемны погляд. За густую чорную бараду Мікалая называлі Чорным. Гаварыў хутка, трохі ёкаў і паўтараў словы. Сябе бачыў вышэйшым
над усімі і часта хваліўся продкамі Нарымунтам і Лідзейкам, а таму лічыў сябе вартым пасада. Вадзіў кампанію з людзьмі вучонымі і вёў з імі дыспуты. Хоць жартліва паўтараў, што, як пакінуў школьную лаву, не браў у рукі кніжкі. Можа, таму, калі не хапала довадаў, перарываў або канчаў дыспут па-латыні: «Пан настаўнік і пан сабе настаўнік, пан Марцін разумны, пан Ян разважлівы, і адзін аднаго дапаўняюць», — пасля чаго гучна смяяўся, і бяды таму, хто прыязна не ўсміхнецца. Любімым прыслоўем князя было: «Жыць абы жыць, абы неяк быць». Многія яго фразы гучаць як афарызмы: «У каго грошы, у таго і розум» або «3 вялікіх галоў вялікія блуды паўстаюць». Як бачым, партрэт далёка не велічны, нічога незвычайнага — просты чалавек, які любіў пахваліцца, павесяліцца, паразмаўляць, не без досціпу. Можа, у гэтай прастаце і хавалася тайна велічы гэтага палітыка, які вяршыў лёс людзей, правіў ход падзей. Прастата давала яму яснасць розуму, а яснасць — разуменне сваіх рашэнняў, а рашэнне — сілу і ўпэўненасць у сваёй праваце, а правата — веру ў багаты плён. I як бы там ні казалі, а прызнавалі, што ён «найвялікшая галава» Літвы.
У гэтай «найвялікшай галаве» саспеў план далучэння Лівоніі да Вялікага княства Літоўскага.
...У 1559 годзе па патрабаванню Чорнага Жыгімонт Аўгуст, як вялікі князь літоўскі, прыняў Лівонію пад сваю апеку. У той час супраць яе пачала вайну Масковія. Пад ударам маскоўскіх войскаў пачалася палітычная агонія Лівоніі — стала ясна, што яна дажывае апошнія дні сваёй незалежнасці. Жыгімонт Аўгуст паслаў у Рыгу Чорнага з паўнамоцтвам заключыць з Лівоніяй новае пагадненне. Аднак мэта Радзівіла была іншая — схіліць лівонскія станы на свой бок і далучыць Лівонію да Вялікага княства Літоўскага. Няўпэўнены ў тым, што Жыгімонт Аўгуст згодзіцца на гэта, Чорны ўтаіў ад яго сваю задуму. Узяў ініцыятыву на сябе. У Рызе на сойме Радзівіл прапанаваў праграму выратавання Лівоніі: пераўтварэнне яе ў свецкую дзяржаву пад васальнай залежнасцю ад Вялікага княства Літоўскага і роспуск Ордэна. Ордэнскія рыцары і рыжскі магістрат пагадзіліся з прапановай Радзівіла і падпісалі з ім дамову. Жыгімонт Аўгуст хоць і быў незадаволены ініцыятывай свайго падданага, але вымушаны быў прыняць яе. Віленскі сойм у 1561 годзе даў згоду, каб «землн Лнфляндское з нншнмн паньствы нашнмн за ровню статнся».
5 сакавіка 1562 года ў Рыжскім замку ў прысутнасці камандораў і рыцараў магістр Кетлер перадаў Чорнаму пячатку Ордэна, ключы ад Рыгі і ордэнскіх замкаў і зняў з сябе мантыю. Услед за сваім правадыром знялі мантыі камандо-
ры ды рыцары. Лівонскі ордэн перастаў існаваць. Наступным днём Радзівіл вярнуў Кетлеру ключы і ад імя вялікага князя абвясціў яго правіцелем Лівоніі з тытулам герцага. Схіліў Радзівіл прысягнуць на вернасць Жыгімонту Аўгусту і рыжскі магістрат. Каб вымусіць Вялікае княства адмовіцца ад Лівоніі, маскоўскі цар у студзені 1563 года павёў сваё войска на Полацк — «галоўны горад у Літве», як лічылі яго сучаснікі. 15 лютага горад здаўся на міласць пераможцы. A ён ужо марыў заваяваць усю Літву. Па ініцыятыве Чорнага ўрад Вялікага княства заключыў з царом перамір'е, саступіўшы яму Полацк. Але гэтая ахвяра была недарэмнай, бо выратавала Літву ад варожага нашэсця.
Сур'ёзная небяспека незалежнасці Вялікага княства Літоўскага пагражала і з боку Польшчы. Польскія саноўнікі які год патрабавалі ад Жыгімонта Аўгуста прывесці Вялікае княства да уніі з Полыпчай. Паводле іх праекта, Вялікае княства скасоўвалася і ператваралася ў польскую правінцыю. Нават назвы не пакідалі — Літва павінна была называцца Новай Полыпчай. I калі ім гэта не ўдавалася раней, то таму, што Радзівіл быў супраць такой уніі. Яшчэ ў 1548 годзе, калі палякі пачалі патрабаваць ад Жыгімонта Аўгуста заключыць унію, Чорны дзяліўся сваёй трывогай са стрыечным братам Мікалаем Рудым: «Адно Пана Бога прашу, абы нам не давялося ў сваёй зямлі ім служыць, бо сапраўды да гэтага вялікія пачаткі». Трывога спраўдзілася. Цяпер палякі на поўны голас патрабавалі «ўцелення Літвы ў Карону». На Варшаўскім сойме ў студзені 1564 года Чорны, які ўзначальваў літвінскую дэлегацыю, сарваў усе спробы палякаў навязаць Вялікаму княству сваю рабаўніцкую унію. Ён заявіў, што літвіны гатовы захоўваць сваю дзяржаву ва ўсёй велічы і пакладуць за яе сваё жыццё. У палякаў заставаўся апошні козыр — Жыгімонт Аўіуст. I яны населі на слабавольнага ўладара, патрабуючы ад яго выказаць свой пункт гледжання на унію. Літвіны пратэставалі. Кароль і вялікі князь не можа выступаць як трацейскі суддзя. Чорны зноў выступіў з палкай прамовай і нагадаў Жыгімонту Аўгусту, што калі ён «хоча над намі абсалютную ўладу ўчыніць, дык гэта насілле над вольнасцямі нашымі... Пратэстую, а калі нам якія перашкоды будуць, тады папросім рады і дапамогу ад паноў хрысціянскіх і нават у паганскіх пашукаем».
Палякі прапаноўвалі весці перамовы на падставе дамовы 1501 года, так званай Мельніцкай уніі. Высветлілася, што арыгінала граматы не існуе. Палякі тлумачылі гэта тым, што грамату выкралі з дзяржаўнай скарбніцы і спасылаліся на Кромера, які нібыта бачыў яе і спісаў у сваю хроніку. На вачах здзіўленых літвінаў адбывалася палітычнае махлярства,
калі неіснуючае выдавалі за рэальнае. Радзівіл не даў сябе правесці і прама адказаў: «Тое, што Кромер уставіў у хроніку, ніколі не было праўдай». I як контраргумент Чорны паказаў прывезеную ім грамату прывілея, якім Аляксандр Казіміравіч кляўся захоўваць дзяржаўную самастойнасць Вялікага княства. Каштоўнасць гэтай граматы павялічвалася тым, што ў якасці сведкаў на ёй павесілі свае пячаткі польскія саноўнікі. I цяпер Чорны патрасаў гэтымі пячаткамі перад вачыма іхніх нашчадкаў. «Вось гэты ліст паказвае, што мы правы, душа і гонар вашых продкаў лямантуюць супраць вас». Калі ж Жыгімонт Аўтуст пад ціскам палякаў прыняў іх бок, дык Чорны прама заявіў, што нельга служыць такому гаспадару, які парушае сваю прысягу. 3 гэтага моманту іх сяброўства скончылася — цяпер яны былі палітычнымі праціўнікамі.
Варшаўскі сойм не прынёс жаданага выніку ні літвінам, ні палякам. Абодва бакі засталіся пры сваіх інтарэсах. Вінаватым у тым, што унія так і не была заключана, палякі назвалі Чорнага. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён не дазволіў прыбыць на сойм многім дэлегатам, а на іх месца пазначыў сваіх людзей, каб яны не згаджаліся з палякамі. Мабыць, на падобную заяву яны мелі падставы, Чорны мог і сапраўды замяніць частку дэлегатаў на сваіх паплечнікаў, што і высветлілася ў Варшаве. Перамовы аб уніі нагадвалі дыпламатычную вайну. Палякі ўсімі праўдамі і няпраўдамі імкнуліся далучыць Літву да Польшчы. Яны выдалі фальшывы рэцэс, у якім паведамлялі, што на Варшаўскім сойме прадстаўнікі абедзвюх дзяржаў дамовіліся аб зліцці «двух народаў, польскага і літоўскага, у адзін народ, адно цела, а таму целу ўстанаўліваецца адна галава і адзін уладар кароль і таксама адна агульная рада». Жаданне было абвешчана за рэальнасць. Чорны пратэставаў супраць рэцэса і адмовіўся паставіць пад ім пячатку Вялікага княства. Вярнуўшыся ў Літву, ён дзейсна агітаваў супраць уніі з Полыпчай. Дзякуючы гэтай агітацыі, паны не прызналі рэцэс Варшаўскага сойма.
Вельмі аператыўна ў берасцейскай друкарні Радзівіла выйшла палемічная кніга ананімнага аўтара «Размова Паляка з Літвінам» — адказ на кнігу Станіслава Ажахоўскага «Піраміда». Асляплёны польскім нацыяналізмам, гэты «грубы русін», як ён сябе называў, звяртаўся: «О, нявольны Літвін! Слухай мяне, вольнага Паляка...» I што павінен быў пачуць «нявольны Літвін» ? Ажахоўскі ўсяляк даводзіў неабходнасць далучэння Літвы да Полыпчы. «Той, хто жыве не ў каралеўстве, не належыць да вольных людзей. Ён не шляхціц, не мае аніякіх правоў і заўсёды жыве ў бядзе ды галоце... Кожны чалавек у княстве — гэта толькі цень чалавека, а не
сапраўдны чалавек... Калі бачым людзей з Вялікага княства Літоўскага — бачым нявольнікаў». А Полынча, нібыта рай, куды павінны імкнуцца літвіны, таму хай умаляюць свайго дзедзічнага пана — караля польскага, каб «Літва стала вольнаю і была б з Полынчаю адзіным целам, адзіным сэрцам, адзінай душой». Абразамі гучаць словы Ажахоўскага: «Ты, літвін, ходзіш у ярме ад нараджэння або, як зацугляная худоба, носіш на сваім храбту свайго пана, а я, паляк, лётаю, як арол без прывязі, на маёй прыроджанай свабодзе пад маім каралём». Прамаўчаць на гэтую абразу літвіны не змаглі.
Аўтар «Размовы Паляка з Літвінам» абвяргаў сцвярджэнні Ажахоўскага, прычым выказаў багатую эрудыцыю, спасылаючыся на антычных філосафаў. А польская воля — гэта сваяволле шляхты, якая «горшая ёсць няволя». Аўтар добра ведаў мінулае Літвы і з гонарам пісаў пра «нявольных літвінаў»: «Знаходзіліся між іх такія мужы, такія годныя дзеячы, якіх няволя не родзіць... Даказаў жа Канстанцін, князь Астрожскі, чаго ён варты! ...Мілыя панове палякі! А хто ж з Вітаўтам пакараў Маскву, хто прусы, хто Інфлянта, хто Татараў? Дадам, хоць гэта і адыёзна, хто надоечы з Гедзімінам, дзедам Ягайлавым, за паганства паканаў вас, палякаў і мазаўшан? Ці тыя «нявольнікі» па Вісле не выпальвалі земляў і не іх, а вас да Літвы ў няволю не заганялі? Уладзіслава Лакетку, мужнага караля, так прыціснулі, што мусіў дзеўку Гедзімінаву за сына свайго ўзяць, а Гедзімін яму ў пасаг палонных, вашых продкаў, у няволю забраных, даў і вам вольнасць падараваў... У Старажытнай Літве не лямантавалі на вайне, паслабленняў сабе не вымольвалі, не брыкалі, не называлі нашых дзёрзкімі, вострымечымі і высекачамі, але, дзе трэба было, чынілі яны тое, што адважным рыцарам, вольным і сумленным людзям належала чыніць!..» Аўтар абвінавачвае палякаў у тым, што менавіта з Польшчы ў Літву прыйшла сваволя шляхты, гэтае дамаганне вольнасцей і прывілеяў, каб не служыць манарху. «Праз тое Полацк загінуў і, барані Божа, каб Літва дарэшты не загінула». Вось такая свабода анархіі! Аўтар не супраць уніі з Польшчай, але толькі на раўнапраўных умовах. «Мы хочам з вамі разам быць, але хочам пры гэтым захаваць сваю вольнасць, якую з ласкі Божае спрадвеку маем. Мы не жадаем, злучыўшыся з вамі, страціць нашай здаўна ўпарадкаванай і дагледжанай Рэчы Паспалітай. He маем мы права, калі хочам застацца добрымі сынамі Айчыны, страціць яе гэтак, як вы нас змушаеце да таго». I ён дакарае палякаў за двурушнасць і аблудлівасць: «Няспынна нас да уніі цягнеце, пра яе ўжо колькі соймаў дыспутуеце. Выдзерыце нас раней з рук непрыяцеля, які
забраў Смаленск, Пскоў, Ноўгарад Вялікі і Северскі, ужо год як гаспадарыць у Полацку, нібы на горла сеўшы, душыць нас! А вы нас за ногі хапаеце, замест адзінства не толькі раздвоіць, але й разарваць на кавалкі прагнеце!.. He займайцеся на соймах другаснымі справамі, ратуйце Княства ад Масквы, пакуль дарэшты не знішчыла нас!»
Аўтар не назваў сваё імя, значыць, меў на гэта нейкія важкія прычыны. Між тым Чорны падтрымаў ананіма і выдаў яго твор. Хто ж быў аўтар? Гісторыкі гадаюць... Называюць віленскага войта Аўгусціна Ратондуса. Так, ён быў адукаваным чалавекам, прававедам, уваходзіў у камісію па складанню Статута і мог напісаць «Размову». Толькі гэтых аргументаў недастаткова, каб прызнаць яго аўтарства. Ясна адно, што аўтар быў эрудзіраваным, ведаў філасофію, гісторыю, у тым ліку Літвы, меў падтрымку Чорнага. А калі ім быў сам Мікалай Радзівіл Чорны? Так грунтоўна адказаць Ажахоўскаму мог чалавек, які добра разбіраўся ва ўсіх тонкасцях польска-літоўскіх дачыненняў у пытанні уніі. Ім быў Чорны, які ў горне соймавых дыспутаў загартаваў сваё красамоўства, абараняючы Літву ад польскіх прэтэнзій, выступаючы супраць хронікі Кромера, дзе скажалася гісторыя Літвы. A аб тым, што ён валодаў пяром, сведчыць яго адказ Ліпаману. Тым больш Станіслаў Ажахоўскі быў асабістым непрыяцелем Радзівілаў, калі адгаварыў Жыгімонта Аўгуста ад шлюбу з Барбарай Радзівіл. Супраць Радзівілаў ён нават напісаў памфлет, дзе чарніў Барбару, што яе «меў усякі, хто толькі хацеў». Гэта была абраза, якую Чорны не забыў. Тады ён стрываў, а цяпер, калі Ажахоўскі замахнуўся на свабоду Літвы, годна адказаў яму. Рэзкая крытыка шляхецкай вольнасці, якая пагражала магнацкай уладзе, выдае ў аўтары магната. А Чорны як буйнейшы магнат Літвы не быў зацікаўлены ў роўнасці шляхты з магнатамі. А тое, што «Размова» выйшла ў яго друкарні і на яго сродкі, вядома выдае Радзівіла, калі не як аўтара, то ідэйнага натхніцеля і фундатара. Тады ўзнікае пытанне, чаму аўтар выступіў ананімна? Калі ім быў Радзівіл, то ён, пэўна, не хацеў прыдаваць дыскусіі з Ажахоўскім прыватны характар двух даўніх непрыяцеляў, а прадставіць «Размову» як думку літвінаў. Верагодна і тое, што княжацкі гонар не дазволіў яму прызнацца ў не вартай яго годнасці пісаніне, бо гэта ўдзел ксяндзоў і самалюбівых шляхцюкоў. Больш праўдападобна, што напісалі «Размову» некалькі чалавек, а таму і не назвалі сваіх імён. Аднак сваю справу «Размова» зрабіла. Яе пачулі літвіныпатрыёты і натхніліся абараняць Літву ад «нягоднай уніі».
Летам на Бельскім сойме літвіны абмяркоўвалі пытанне аб уніі. У Бельску Чорны сустрэўся з Жыгімонтам Аў-
Тытульны ліст Бібліі, выдадзенай у Бярэсці. 1563 г.
густам і прасіў яго не дапусціць няволі, да якой палякі праз унію дамагаюцца прымусіць Вялікае княства падобна, як маскавіты «праз моц». Нагадаў і пра прысягу служыць Літве. Жыгімонт Аўгуст падтрымліваў польскіх саноўнікаў. Тым не менш Літва знайшла выйсце і з гэтага складанага становішча. На сойме быў зацверджаны новы Статут, які складаў Чорны. Артыкул III скасоўваў дзедзічныя правы вялікага князя на Вялікае княства, «в котором онн, яко люде вольные, вольно обнраючн нз стародавна нз вечных свонх продков собе панов н господарей Велнкнх князей Лнтовскнх». Такім чынам, усе дзедзічныя правы Жыгімонта Аўгуста на Вялікае княства гублялі сваю законнасць.
Вялікі князь павінен быў захоўваць Вялікае княства Літоўскае «в граннцах нн в чом не вменшатн н о вшем прнмно-
жатн». Ён абяцаў: «...добра князства Лнтовского не уменшым н то, што будеть через непрнятелей того панства нашого отдалено разобрано н ку нншому панству от того панства нашого колн кольвек упрошоно, ку Короне ку Мазовшу ку Прусам ку Нфлянтам, то за се ку власностн того Велпкого князства прнвестн правлаіцатн н граннцы оправнтн обецуем».
1 ліпеня 1564 года Жыгімонт Аўгуст зацвердзіў новы Статут і абавязваўся выконваць яго артыкулы і не дазваляць парушаць іх іншым асобам.
Пэўна, усё ж кепска ведаў князь свайго сябра-караля. Паверыў яго клятве, забыўся на яго бязволле, не бачыў, што ён ужо даўно быў марыянеткай у руках хцівых прыдворных куклаводаў і яны водзяць рукой пад дакументамі і сваімі пастановамі. Верыў у сілу і права закона, і пралічыў.
Жыгімонт Аўтуст абвесціў, што на пачатку 1565 года ён скліча сойм для заключэння уніі. Чорны добра разумеў: праз гэтую, як ён яе называў, «нягодную унію» палякі жадаюць «прымусіць да няволі» Вялікае княства. Трэба было бараніць «свабоду Літвы».
У пачатку года ён сабраў у Менску нараду паноў-рады дзеля абароны княства ад маскоўскага нашэсця. Але, пэўна, галоўным клопатам паноў было, як абараніцца ад ярма «братэрскай любові», якое палякі хацелі накінуць на Літву. Як паведамляў з Літвы папскі легат Камендоне, Радзівіл у пачатку сакавіка на чале 6-тысячнага войска конніцы, пэўна, почтаў паноў-рады, падступіў да Вільні і стаў абозам пад горадам. Якую мэту ставіў перад сабой Чорны? Паказам вайсковай сілы даць зразумець Жыгімонту Аўгусту і палякам, што літвіны гатовы зброяй абараняцца ад «нягоднай уніі»? Або Чорны вырашыў, што надышоў час ажыццявіць сваю патаемную мару — стаць вялікім князем? Напрыканцы красавіка «на падставе абароны свабод Літвы», як пісаў Камендоне, Чорны заняў Вільню. Палякі страцілі ваяўнічы пыл і не адважыліся нагадваць Жыгімонту Аўтусту пра унію. Сойм не адбыўся. Гэта была апошняя перамога Чорнага. На ягоным шляху стала хвароба*.
Боль разламваў усё яго цела. Чорны яшчэ змагаўся за сваё жыццё. Даведаўшыся, што адзін з ягоных слуг вылечыўся, націраючыся ртуццю, ён загадаў прыгатаваць сабе з яе мазь. He паслухаўся лекараў, якія адгаворвалі ад падобнага лячэння. Чорны сам памазаў сябе «жывым срэбрам» (ртуццю). Палягчэння не наступіла. Боль узмацніўся і не
* Магчыма, Мікалай Радзівіл хварэў на падагру.
едпускаў Радзівіла цэлых тры дні, аж «вылезлі вочы, вушы і вусны, распёрла яму бакі, і нарэшце галава расшчапілася на дзве часткі», — як пісаў Камендоне.
Зразумеўшы, што надыходзіць смерць, Чорны 27 мая склаў тастамент, у якім прасіў пахаваць яго ў Вільні. «А погребь телу моему меть хочу в том же костёле, где н малжонка моя похавана, в дому, который есть в рннку черезь улнцу, протнво дому панов OcTaKOBb». Жонкай князя была Альжбета Шыддавецкая, дачка Крыштофа Шыдлавецкага, канцлера кароннага.
Памёр Мікалай Чорны ў ноч з 28 на 29 мая 1565 года. Няўдзячнымі да яго былі сучаснікі. Незадоўга перад смерцю Чорны ў лісце да Рудога прызнаўся: «Прыйдзе час, і буду ў каталогу, сярод тых грамадзян, якія добра служылі сваёй дзяржаве». Так яно і здарылася. У спісе вялікіх літвінаў ягонае імя застанецца назаўжды.
ВЫШЭЙ СВАЁЙ МЕРЫ
ПЁТР МСЦІСЛАВЕЦ
Кнігі, якія ён надрукаваў, данеслі праз стагоддзі ягонае імя — Пётр Цімафеевіч Мсціславец. Пра яго можна сказаць адным сказам: ён рассяваў «духоўныя семена», і парасткамі духоўнымі яны ўзыходзілі ў людскіх душах. Вялікая місія вялікага асветніка. Імя Пятра Мсціслаўца непарыўнае з імем другога вялікага асветніка Івана Фёдарава. Яны сталі заснавальнікамі расійскага кнігадрукавання. Даводзіцца шкадаваць, што і пра Пятра Мсціслаўца дайшло да нас вельмі мала звестак. Невядомы год яго нараджэння, а прозвішча Мсціславец можа ўказваць на тое, што паходзіў ён з горада Мсціслаўля. Застаецца загадкай, дзе і як навучыўся Мсціславец друкарскай справе і чаму ён апынуўся ў Маскве. Можа, ён, як і ягоны напарнік Іван Фёдараў (ёсць версія ягонага беларускага паходжання), вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. У пазнейшай крыніцы XVII стагоддзя «Сказанне нзвестно о воображеннн кннг печатного дела» паведамляецца, што друкарскай справе Мсціславец і Фёдараў навучаліся «от самех фряг (італьянцаў. — В.Ч.) то умене прняста». Большасць даследчыкаў скептычна ставіцца да гэтага паведамлення. А дарэмна. Беларускія юнакі ў пошуках навукі вандравалі па ўсёй Еўропе, варта прыгадаць, што ў Італію дарога прывяла Францыска Скарыну і Міколу Гусоўскага. I Мсціславец з Фёдаравым маглі адправіцца ў Італію — у тагачасны цэнтр культуры, хаця не выключана, што кнігадрукаванню яны навучаліся ў Кракаве. Можна дапусціць і такую версію — Мсціславец не вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, а з друкарствам пазнаёміўся ў адной з беларускіх друкарняў — ці берасцейскай, ці нясвіжскай. Зразумела адно, што яшчэ да стварэння ў Маскве друкарні Мсціславец ужо быў майстрам кнігадрукавання «нскуша бяху н смысленн к таковому
А.Зубчанінаў. Рыгор Хадкевіч. 1890 г.
хнтрому делу». Гэта і прадвырашыла запрашэнне Мсціслаўца ў заснаваную маскоўскім царом Іванам Жахлівым друкарню. Невядома, ці знаходзіўся ў гэты час Мсціславец у Маскве, ці паслалі па яго на Беларусь. 19 красавіка 1563 года Мсціславец і Фёдараў прыступілі да друкавання «Апостала». А дагэтуль яны зрабілі значную тэксталагічную і рэдактарскую працу. Паколькі, як прызнаваліся друкары, старыя царкоўнаславянскія кнігі Святога пісьма былі «сапсаваныя» перапісчыкамі, дык перад імі паўстала нялёгкая задача — выправіць памылкі, а гэта было па сілах толькі высока-
адукаваным тэолагам, лінгвістам, філолагам. Так што Мсціславец і Фёдараў выступілі і як майстры-друкары, і як рэдактары-навукоўцы. I вось 1 сакавіка 1564 года першыя расійскія друкаваныя кнігі выйшлі з-пад друкарскага станка Пятра Мсціслаўца і Івана Фёдарава. Пачатак быў добрым, і натхнёныя друкары наступным годам выдалі дру-гую — «Часоўнік». I гэтак бы далей! Але, як высветлілася, «подвнгн н тіцанне» друкароў былі не патрэбнымі вышэйшым царкоўным іерархам і начальным мужам. Чым ім перашкодзілі друкаваныя кнігі? У Маскоўскай дзяржаве ў той час вельмі насцярожана, a то і проста варожа ставіліся да культурных, навуковых і духоўных навацый. Прынамсі, Іван Фёдараў пазней успамінаў, што друкарню давялося зачыніць з-за «озлоблення, часто случаюгцегося нам... от многнх начальннк н свяіценноначальннк н учнтель, которые на нас завнстн радн многне ернсн умжнлялн». Друкары пакінулі Маскву і адправіліся на Беларусь. Жыццёвыя выпрабаванні не зламалі іх, яны жадалі несці людзям кнігу. На Беларусі друкары знайшлі аднадумцу і паплечніка Рыгора Хадкевіча, які займаў пасады вялікага гетмана, віленскага кашталяна і гарадзенскага старосты. Хадкевіч славіўся не толькі вайсковымі перамогамі, але і прыхільнасцю да асветы. Яшчэ ў 1561 годзе Хадкевіч праз паслоў прасіў Івана Жахлівага прыслаць старажытнаславянскія пераклады Бібліі, каб «в нашем государстве хрнстнанском русском Велнком княжестве Лнтовском выдатн тнсненнем печатным нашему народу хрнстнанскому русскому лнтовскому, да н русскому московскому, да н повсюду всем православным хрнстнанам, нже в Болгарех, н в Сербех, в Мнльтенех н Волосех».
Цар на просьбу Хадкевіча не адазваўся і перахапіў у яго ініцыятыву выдання царкоўных кніг ддя праваслаўных. Тым не менш Хадкевіч не адмовіўся ад свайго высакароднага намеру. А тут Бог паслаў яму друкароў. Хадкевіч пісаў, што «вндех таковое хрнстнянское наученне в сей кннзе, восхоте еже бы слово божне размножнлося, н наученне людем закону греческого шнрнлося, занеже оскуде снх кннг на многоразлнчных местех. 14 не поіцадех от богодарованных мн сокровшць на сне дело датн. К тому же нзобретох себе в том деле друкарьском людей наученых: Нвана Федоровнча Москвнтнна да Петра Тнмофеевнча Мстнславца. Повелел есмн нм, учнннвшн ворстат друкарскнн н выдрукатн сню кннгу Евангелне учнтельное». Ён і даў ім прытулак у сваім маёнтку Заблудаве, дапамог грашыма... і друкарня запрацавала. 17 сакавіка 1569 года Пётр Мсціславец і Іван Фёдараў выдалі ў Заблудаве «Евангелле вучыцельнае», як яны пісалі, «к лучшему поученію і направленню душевному». Спачатку
П.Мсціславец. Евангеліст Марк. Евангелле. Вільня. 1575 г.
Рыгор Хадкевіч хацеў перакласці кнігу з царкоўнаславянскай мовы «на простую мову» — гутарковую беларускую мову дзеля «выразумлення радн простых людей». Аднак царкоўныя артадоксы, «людн мудры, в том пнсьме ученн», адгаварылі Хадкевіча ад гэтага намеру. Таму Мсціславец і Фёдараў надрукавалі «Евангелле» са старажытнага рукапісу, аднак грунтоўна яго адрэдагавалі. Яны ўключылі ў кнііу і твор славутага Кірылы Тураўскага «Слова на Ушэсце». Здавала-
П.Мсціславец. Евангеліст Іаан. Евангелле. Вільня. 1575 г.
ся, усё будзе добра. Хадкевіч намерваўся працягваць кнігадрукаванне, не шкадуючы «накладу моего на то наложнтн не жалуючн». Аднак наступную кнігу Фёдараў надрукаваў ужо без Пятра Мсціслаўца.
Няма звестак пра жыццё Мсціслаўца з 1569 па 1574 год. Дзе ён быў? Чым займаўся? Што яго вымусіла пакінуць Заблудаў? Аднак будзе праўдападобным, калі дапусціць, што Мсціславец прыняў запрашэнне скарбнага Івана Зарэцкага
і яго брата віленскага бурмістра Зянона стварыць у Вільні друкарню. Матэрыяльную падтрымку ўзяліся аказаць багатыя віленскія купцы браты Мамонічы. Вось, пэўна, усе гэтыя гады Мсціславец і займаўся стварэннем новай друкарні. Адзін Мсціславец не рашыўся б на такую вялікую працу, бо ўвесь цяжар яе клаўся на ягоныя плечы: ён павінен быў пабудаваць новыя станкі, аддіць шрыфты, займацца гравіроўкай, наборам і друкам. У Вільні ў той час не было ніводнага друкара, і на кваліфікаваную дапамогу разлічваць Пятру не даводзілася. Ён сам прызнаваўся, што не адважыўся б ствараць новую друкарню — падобная справа была «выше нашея меры». Аднак Зарэцкія і Мамонічы ўгаварылі: «понуднлн» Мсціслаўца «на сне дело». Ды сам Мсціславец не мог адмовіцца — сваё друкарскае майстэрства ён разглядаў як дар Божы, як той талент, які грэх закапаць у зямлю: «аіце н еднн талант вверен будет, то не леннтнся подобает, но прнлежно делатн». Вось і працягваў ён «делатн» кнігі. У 1575 годзе ён выдае «Евангелле напрестольнае», а ў наступным яшчэ дзве кнігі — «Псалтыр» і «Часоўнік». Гэта былі апошнія кнігі Пятра Мсціслаўца. Ягоную кнігавыдавецкую дзейнасць спыніла непаразуменне з Кузьмой Мамонічам. Пэўна, Мсціслаўца не задавальняла роля друкара, і ён дамагаўся на роўных з Мамонічамі кіраваць друкарняй і ўдзельнічаць у складанні выдавецкіх праграм. Так ці інакш, але канфлікт перашкодзіў Мсціслаўцу працягваць кнігадрукаванне. У 1576 годзе суд пастанавіў: Мамонічу вярнуць Мсціслаўцу «вшелякое начнне друкарнн належачое» і выплаціць яму грашовую кампенсацыю. А Мсціславец павінен быў аддаць Мамонічу «кннгн выдрукаваные». Мамоніч не выканаў пастановы суда, а таму Мсціславец прасіў «о справедлнвость на ратушу» — звярнуўся зноў у магістрацкі суд з іскам на Мамоніча, які ні друкарні, ні грошай «не отдал н по сей час датн не хочеть». На новым судзе ў 1579 годзе Мсціславец адмовіўся даваць клятву, што ён вярнуў «все нструменты н кннгн Евангелня, согласно полюбовного соглашення», і прайграў працэс. Такім чынам, друкарня перайшла ў поўную ўласнасць Мамоніча. Для Мсціслаўца такі прысуд быў сапраўднай трагедыяй. Матэрыяльных сродкаў, каб працягваць справу, якой ён прысвяціў усё жыццё, у яго не было. Плён ягонай працы дастаўся друтому. Ён гэтак і не змог зноў друкаваць кнігі. Пасля 1579 года сляды Мсціслаўца губляюцца ў невядомасці. Але ягонае імя засталося на кнігах, надрукаваных ім, а яны неслі людзям «духоўныя семена». Кнігі Пятра Мсціслаўца сталі ўзорам ддя ягоных паслядоўнікаў. А віленская друкарня, заснаваная ім, доўгія гады была культурна-асветніцкім цэнтрам Беларусі. Вучні, якіх навучыў Мсціславец друкарскай справе, прадоўжылі ягоныя «подвнгн н тіцання».
«ПРАЦУ МАЮ ЛЕПШ АЦЭНЯЦЬ НАШЧАДКІ»
СЫМОН БУДНЫ
Праціўнікі Сымона Буднага зларадна ўяўлялі пакуты ягонай душы ў пекле і нават малявалі яго партрэт у смале пякельнай. А што яшчэ магло чакаць чалавека, які хацеў «разрушнть Хрнстову веру злодейскнмн методамн дьявольского замысла н подлога»? Толькі пекла заслужыў «ератык», які асмеліўся адмаўляць Боскае паходжанне Ісуса Хрыста, не прызнаваў траічнасці Бога і бессмяротнасці душы. «14 таковыя злыя наукн держачн, еіце хрнстнаны нменоватн ся смеете», — гневаўся на Буднага маскоўскі вальнадумец Арцёмій, які і сам праславіўся як «ератык». Супраць Буднага апалчыліся і свае «мілыя браты» — рэфарматары — і артадоксы хрысціянства.
Што хацеў давесці ерэтычны мысліцель? Ці была гэта ганарлівасць велікаразумнага? Ці шчырае было жаданне знайсці «сапраўдную веру»? А можа, яму адкрыліся таямніцы чалавечага і Боскага? Ён быў вольны прамаўчаць, пазбегнуць непрыемнасцей і нястач, быць такім, як і ўсе, а свае веды, свой талент прадаць таму, хто больш заплаціць. Але ён быў бунтаром духу, які ірваўся з кайданоў схаластыкі і догмаў. Ён прагнуў пазнання чалавека, Бога і Свету. I як мудрэц ён не засмучаўся ад таго, што яго мала хто разумее. Ці гэта галоўнае? «Выбар зроблены, але я ўсё ж упэўнены, што працу маю лепш ацэняць нашчадкі» — гэта перакананасць у сваёй праваце, у каштоўнасці здзейсненага.
Дзе і калі нарадзіўся Сымон Будны, пакуль што застаецца тайнай. Верагодна, у вёсцы Буда на Мазовіі, прыблізна каля 1530 года. Аднак факт, што ён большасць жыцця пражыў на Беларусі, цудоўна ведаў беларускую мову і пісаў на ёй творы, называўяе «нашай» і заклікаў «мнловатн» яе, можа
Сымон Будны. XVI cm.
ўказваць і на беларускае паходжанне Буднага. Прынамсі, яго аднафамілец, а можа, і родзіч Бенеш Будны запісаўся ў Кёнігсбергскім універсітэце «родам з Літвы».
Адукацыю атрымаў Сымон Будны ў Кракаўскім універсітэце. Ва універсітэцкіх дакументах захавалася ўзгадка пра яго пад, 1544 годам. Ёсць меркаванне, што вучыўся ён і ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце. Без перабольшвання можна казаць, што Будны быў адным з адукаванейшых людзей таго часу — добра ведаў антычную філасофію, сачыў і за новымі думкамі тагачасных мысліцеляў, валодаў мовамі, а як знаўца Святога пісьма быў прызнаны аўтарытэтам.
«Бацька» рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім Мікалай Радзівіл Чорны запрасіў яго ў 1558 годзе выкладаць тэалогію ў Віленскі пратэстанцкі збор. Выкладаў там Будны два гады, а пасля пераехаў у Клецк, дзе ў мясцо-
вым кальвінісцкім зборы працягваў душапастырскую працу. Ён добра разумеў неабходнасць Божага слова для людзей. «Докуле бо человек держнтся слова Божна, дотуле заблуднтн не можеть, поневажь свечу, которую собе светнть, маеть». I бачыў, што і праваслаўныя, і каталіцкія святары не вельмі дбаюць пра духоўную асвету народа. Вось і надумаў ён выдаць кнігу, у якой проста і даходдіва распавядалася б пра сутнасць хрысціянскай веры. Як ён пісаў, «абы всн слова Божня нстнны разумнша жаждушцнн мелн, чого бы ся н самн учнлн н деток свонх научалн».
10 чэрвеня 1562 года гэтая кніга выйшла ў Нясвіжы пад назвай «Катнхнзнс, то ест наука стародавная хрістіаньская от Светого Пнсма, для простых людей языка руского, в'ь пытаніах н отказ'ьх'ь сьбрана». Дапамаглі Буднаму ў надрукаванні «Катэхізіса» нясвіжскі намеснік Мацвей Кавячынскі і пастыр мясцовага збору Лаўрэн Крышкоўскі.
Выхад «Катэхізіса» стаў новым этапам у развіцці беларускага кнігадрукавання. Упершыню з 1522 года, калі спыніўся друкарскі станок Францыска Скарыны, знайшоўся чалавек, які прадоўжыў яго справу. Але больш значны грамадзянскі подзвіг Буднага ў тым, што ён выпусціў «Катэхізіс» на беларускай мове і выступіў у яго абарону. У прадмове да кнігі Будны звяртаецца да княжычаў Радзівілаў, каб «не только в чужоземскнх языцех кохалн, абе бы ся тежь... н того здавна славного языка словеігьского розмнловатн н оным ся бавнтн рачнлн. Слушная бо речь ест, абы вашн мнлостн того народу язык мнловатн рачнлн, в котором давьные предькн н нх княжацьскне мнлостн панове отцы вашых мнлостн славне преднейшне преложеньства несуть».
Гэта быў заклік «народу язык мнловатн» да ўсіх беларускіх «вашых мнластей». I Буднага непакоіла заганная тэндэнцыя беларускай арыстакратыі «кахаць» чужаземныя мовы і пагарджаць сваёй. У гэтым ён бачыў духоўнае выродства, здраду свайму народу і сваім продкам.
Шкада, што другая беларускамоўная кніга Буднага — «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам» не дайшла да нашага часу. Яна таксама была выдадзена ў Нясвіжы ў 1562 годзе. Будзем спадзявацца, што яе знойдуць, бо яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя гэтую кнігу бачыў бібліёграф В.Сопікаў. Шкада, бо пасля «Апраўдання» Будны піша творы папольску і па-латыні. Але, зразумела, што гэта ніколькі не змяншае значэння Буднага для беларускай культуры. Адным «Катэхізісам» ён навечна ўпісаў сваё імя ў нашу культуру. Вядомы расійскі асветнік канца XVII стагоддзя святы Дзмітрый Растоўскі параўноўваў выхад «Катэхізіса» Буднага з такой падзеяй, як хрышчэнне Русі.
МЖЖЬ
jUhäetoks хрістоньскн М$ЫКЯ Руского > ЙОРОГПКО EbUOiWA.
Шпытлнье.
To йь ты -, :« .ч •«
0КЛ32 .
SuoeiKb ЫМЬ СЬТКО(!£НЬІ Н0ЖН6 [[0^ мьное> БОГОМЬ ПО OEjlAJO ЕГО ГЬГП€О(КН ноб. .4
ПЫТЯНЬЕ.
Soro ^ІЛАГДЬ БГЬТІБІ£гтБО(ІНЛЬ> Ö№Ä.
Hi ДЛА ТОГО АБЫ Eiji МІНІ БЫТН Hi МОГг, 7 -t f у
ЯЛІ АКыХь ІГО ПО^НЯАЬ > ЛЮЕНЛЬ > СЯ
Я
Тытульны ліст «Катэхізіса» Сымона Буднага. 1562 г.
Першыя кнігі Буднага прынеслі яму горкую славу ерэтыка. У праціўнікаў Буднага выклікала абурэнне кніга «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», у якой ён адмаўляў бязгрэшнае зачацце Дзевы Марыі. Для артадоксаў і нават для аднадумцаў-кальвіністаў гэта было горш за ерась. Старац Арцёмій, які ўцёк з Масквы і жыў у Слуцку, заклікаў Буднага: «Покайся к-ь Богу, оставнв, паче же оплевав плевело сеятеля еретнческая ученіа гордых человек». Будны не пакаяўся, наадварот, парваўіпы з кальвіністамі, ён пераходзіць да радыкальнага крыла рэфарматараў — сацыянаў. Але і ддя іх ён быў ерэтыком.
А сапраўды дапытлівы розум Буднага пранікаў у таямніцы Бібліі. Пра адну з гэтых таямніц і паведаміў Будны: «Аб
Духу Святым на падставе Святога пісання гэтак разумеем, верым і вызываем: ён ёсць невымерная моц самаго Бога... Таго Святога Духа Святое пісьмо называе моцай або сілай, пальцам, раменем або рукой Божай, памагатым ці суцяшыцелем, сведкам, настаўнікам, святлом, памазаннем, агнём, аліваю, вадою і рукамі, дарам Божым, духам Божым і духам найвышэйшым ці дзёрскім, духам праўды і духам малітвы. Нідзе Святое пісьмо не называла яго Богам, у ім толькі ўжываюцца словы, пададзеныя вышэй».
Такім чынам, Будны паставіў пад сумненне догмы аб Тройцы. А Хрыста ён называў не Сынам Божым, а выдатным чалавекам і праведнікам маральнай чысціні і гэтым сцвярджэннем узносіў чалавека да «боскасці».
Яшчэ больш радыкальнымі з пункту гледжання артадоксаў былі погляды Буднага на душу: «Пасля смерці кожнага чалавека, як святога, так і бязбожніка, душа яго нічога не ведае ні аб сабе, ні аб кім-небудзь іншым, нічога не адчувае, не пераносіць ні пакуты, ні ўцехі... Памылковай з'яўляецца агульнапрынятае ўяўленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерці, пераносяць пакуты ці маюць асалоду. Душа — гэта нішто іншае, як чалавечае жыццё...» Таму, магчыма, што і пекла Будны адмаўляў, называючы ўсе росказні аб ім «старечьскне басьнн».
Дык да чаго заклікаў тады «вялікі ератык»? He дзеля ж выкрыцця біблейскіх міфаў патраціў ён свой талент. Вядома ж, да духоўнага жыцця ў сапраўднай хрысціянскай царкве панавалі б згода і любоў, дзе кожны чалавек мог бы адчуць сваю чалавечнасць і боскасць. Мара пра ідэал!
Здавалася, і ў поглядах на грамадскае жыццё Будны такі ж самы ідэаліст: «Дай нам, Божа, такую ўладу, пры якой мы не думалі б пра сябе, не прыніжалі іншых, дазвалялі казаць праўду адно аднаму, не лічылі б сябе бязгрэшнымі...»
Сучасная яму рэчаіснасць давала досыць падстаў, каб марыць пра лепшую ўладу. Будны адмаўляе прапановы сваіх апанентаў змяніць грамадскі лад — ліквідаваць уладу, асабістую маёмасць, аб'яднаць усіх людзей у роўнасці і волі. Тут ён ужо кансерватар, адстойвае спрадвечны ўклад жыцця. Богам так свет уладкаваны, а калі і чыніць несправядлівасць, калі пануе тыранія, дык гэта «чорт не перастае перайначваць Божыя пастановы». I каб такога не адбывалася, Будны дае парады, якім павінен быць хрысціянскі ўладар: «богабаязны, справяддівы, міласэрны... Ён павінен бараніць удоў, убогіх і сірот; сачыць, каб судзілі ў адпаведнасці з законамі, заснаванымі на Святым пісьме; не памыляцца, прызначаючы суддзяў; не распачынаць вайны дзеля пашырэння сваіх уладанняў, а ўступаць у бойку толькі тады, калі выму-
шаюць абставіны, калі неабходна абараніць падданых. Адным словам, хрысціянскі ўладар павінен кіравацца інтарэсамі ўсяе дзяржавы, усіх абывацеляў, а не толькі ўласнай карысцю». Зразумела, можна лічыць гэтыя пажаданні Буднага наіўнымі, але яны шчырыя. Тады панаваў іншы ідэал уладара, які выклаў італьянскі філосаф Макіявелі — хітрага, фанатычнага, жорсткага. Гэты ідэал Будны не прымаў.
Што ж, думкі і ідэі Буднага былі асуджаны на непаразуменне і ганьбаванне, а сам філосаф — на цкаванне. Сацыяне «з трэскам накінуліся на мяне», прызнаваўся Будны, знішчалі надрукаваныя ім кнігі. Так заўсёды, калі не хапае аргументаў у дыспуце, дык лягчэй за ўсё маральна знішчыць самога апанента, а яго думкі праклясці.
У 1582 годзе Сымон Будны «за бязбожныя перакананні і дзеянні» быў зняты з пасады прапаведніка ў Лоску і выключаны з сацыянскага збору. Свае «мілыя браты» адракліся ад Буднага. А яго мецэнат і апякун Ян Кішка пад іх ціскам адмовіў яму карыстацца друкарняй.
Будны не той чалавек, які зміраецца з цяжкасцямі, — паранейшаму ён піша, спрачаецца з апанентамі, друкуе кнігі. Хоць пра Буднага хадзіла показка, нібыта аднойчы на яго напалі п'яныя жаўнеры. Калі яны пачулі, што ён ерэтык, то адзін з іх, пагражаючы яму смерцю, патрабаваў выракціся сваёй веры. Нібыта Будны абяцаў верыць па-езуіцку. Жаўнеры загадалі прысягнуць, а паколькі не было крыжа, то давялося Буднаму цалаваць дзяржанне шаблі. Нешта не верыцца ў адрачэнне Буднага ад сваіх перакананняў. Пэўна, той, хто распускаў падобныя показкі, помсціў Буднаму за яго нязломны дух, прыніжаў яго гонар. Аднак ні час, ні беды, ні нападкі праціўнікаў не выправілі ў Буднага яго «ерэтычнай» натуры. Але хіба ён быў ерэтыком? «Неабходна падвергнуць выпрабаванню ўсё, з чым вы маеце справу. У адваротным выпадку мы не толькі не пазбавімся памылак, але яшчэ больш увязнем у ix». I не мог Будны супярэчыць сваім перакананням. Вось і падвяргаў усё сваім выпрабаванням, вывучаў, аналізаваў, каб пазбавіць іншых ад памылак. Гэтае жаданне прымушала яго не толькі тлумачыць сваё разуменне Святога пісьма, але і выпраўляць шматлікія памылкі, якія ўнеслі ў кнігу перапісчыкі. На такую працу ніхто яшчэ не адважваўся. А праца была настолькі напружанай, што Будны згубіў зрок. Ен прасіў у шчырых малітвах Бога вярнуць яму зрок, пакуль ён не скончыць перакладаць Біблію. I цуд адбыўся — зрок вярнуўся!
На падставе шматлікіх спісаў Святога пісьма (гэбрэйскіх, грэцкіх, лацінскіх, царкоўнаславянскіх, польскіх, беларускіх) ён пераклаў на польскую мову Біблію, якая выйшла ў свет у
1572 годзе (ад аўгарства гэтага выдання Будны адмовіўся з-за рэдактарскіх правак). Хоць польскай мову яго перакладу можна назваць умоўна. Будны паспрабаваў стварыць універсальную мову, якую маглі б зразумець ва ўсіх землях Рэчы Паспалітай. Таму выкарыстоўваў, паводле яго прызнання, «словы велікапольскія, мазавецкія, кракаўскія, падляшскія, сандамірскія і вельмі шмат рускіх». Гэты пераклад прынёс Буднаму славу вялікага тэолага. Аднак нядобразычліўцы абгаворвалі яго, маўляў, у сваім перакладзе ён быў верны навуцы Соцына, а не Хрыста.
Апошнія гады Будны пражыў у Вішневе. Пра што думаў адвергнуты ўсімі мысліцель? Зрэшты, ён ужо не дзяліўся з людзьмі сваім дарагім скарбам. Ці, можа, думкі самога яго палохалі сваёй смеласцю? Прынамсі, неўзабаве пасля яго смерці з'явіўся памфлет «Смерць Сымона Буднага, правадыра і кіраўніка перахрышчэнцаў Літвы, якая наступіла 13 студзеня 1593 года ў Вішневе, была жудаснай і агіднай. Ужо за два гады да смерці ён зусім звар'яцеў, не хацеў нічога чуць і ведаць пра Бога і Хрыста. Нават за тры дні да смерці раздаваўся яго страшэнны крык, які напаўняў двор пана Льва Малкона (шляхціц, у доме якога Будны знайшоў прытулак. — В.Ч.) і яго суседзяў. А калі цівун пан Віткоўскі пераконваў яго, каб у апошнія свае дні ён звярнуўся да Бога, ён злавіў яго за руку і сказаў: «Клянуся, я не ведаю ніякага Бога і ніякага Хрыста». Ці сапраўды Будны прыйшоў да бязбожжа, вызваліў свой дух ад усіх дагматаў і адчуў сябе вольным? Мы не даведаемся.
Вось такім было жыццё мысліцеля-ерэтыка. Усё, што ён рабіў, — рабіў не дзеля асабістай славы, а дзеля пошуку ісціны, якую так і не знайшоў. Але не быў расчараваны, бо ісціна не ў ісціне... «Шчыра скажу: мне досыць і таго, што не закапаў свайго малога таленту, а прынёс карысць» — так лічыў ён, Сымон Будны.
«3 ЗЫЧЛНВАСТН КУ МОЕЙ ОТЧНЗНЕ»
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ
3 далёкага XVI стагоддзя гучыць ягоны заклік да нашага сумлення — заклік патрыёта — прысвяціць сябе Бацькаўшчыне. Ён не здзяйсняў вялікіх спраў, якія заносілі б у хронікі, ён не вяршыў лёсам краін і народаў. Слаўны той, хто са зброяй бароніць родную зямлю ад ворага, і слаўны той, хто свой талент аддае ёй на пажытак і патрэбу. Васіль Цяпінскі быў і рыцарам, і асветнікам. Ён з тых, для каго Айчына — гэта ягонае жыццё, «еслн она до конца згннет, з нею згннуть».
Просты шляхціц Васіль Цяпінскі выконваў свой шляхетны абавязак «войну служнтн». У перапісе войска Вялікага княства Літоўскага за 1567 год ёсць узгадка і пра яго. «Товарыш Васнлей Тяпнн на шесть конн. На нем панцер, шншак, шабля, гаркабуз, кончер, секнра, под ннм дрыкгант снв». Служыў Цяпінскі афіцэрам у коннай роце аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага. Смелы, мужны воін Кміта-Чарнабыльскі славіўся арыгінальным талентам літаратара і, безумоўна, паўплываў на маладога Цяпінскага.
Увогуле Цяпінскаму пашчасціла на добрае знаёмства. Ведаў ён падканцлера Астафія Валовіча, чалавека высокаадукаванага і разумнага. Сябраваў з мысліцелем Сымонам Будным. Так што нічога дзіўнага не адбылося, калі воін стаў асветнікам.
Чуйнае сэрца патрыёта адчувала новую бяду. На Беларусь насоўвалася культурная і духоўная цямрэча. Тыя, хто называўся пастырамі народа, не неслі яму святло, не адчынялі «школы ку науце». Многія з паноў і шляхты занядбалі «народе езыка своего славного». Духоўнае здзічэнне люду паспалітага, культурная асіміляцыя вяльможнага панства былі куды небяспечней за варожае нашэсце. I трэба было ратаваць край ад цемры невуцтва, ад здрады роднай культуры і
Васіль Цяпінскі. XVI cm.
мове. I фронт гэтай барацьбы пралёг праз сэрцы і душы людзей. Тут шабляй не пасячэш.
Знаёмства В.Цяпінскага з Сымонам Будным у поўнай ступені прадвырашыла яго жыццёвы шлях. Ддя вайсковага афіцэра, які агрубеў душой на вайне, філосаф і мысліцель стаў настаўнікам і сябрам. Разам яны заняліся асветай народа. Цяпінскі пераклаў Евангелле на беларускую мову і каля 1570 года выдаў яго ў сваёй друкарні. У прадмове (па нейкіх прычынах яна не ўвайшла ў кнігу) Цяпінскі пісаў, што ён «яко спрнязлнвый, простый н іцнрнй, правднве, верне, а отворнсте, з зычлнвостн ку моей отчнзне, ...з убогое своее маетностн народу моему услугую».
Збіраўся Цяпінскі выдаць і Катэхізіс, які ён напісаў на беларускай мове. Невядома, што перашкодзіла гэтаму. Чаму спыніўся яго друкарскі станок? Пэўна, не хапіла Цяпінска-
му «маетнасці». Сам прызнаваўся, што «тяжкне дорогн для друку». А ўсё ж ён дзейсна ўдзельнічае ў духоўным жыцці грамадства. Сымон Будны ўзгадваў, што ў 1567 годзе ў «доме брата мілага Васіля Цяпінскага» праходзіў сінод сацыянаў. Пазней, у 1578 годзе, Цяпінскі абараняў на сінодзе ў Лоску погляды Буднага, пра што той і ўзгадваў: «Адазваўся адзін шляхціц, а затым і іншыя, што ўрад мяча не супярэчыць евангельскай навуцы, а таксама як трыманне маёнткаў, удзел у войнах, «прававанне» і г.д. Спрачаліся з ім польскія браты, ды ўжо вечар быў, супакоіліся. Назаўтра пры сваім раз'ехаліся».
Васіль Цяпінскі мог зрабіць шмат «народу своему рускому», ды і зрабіў нямала, але... Гэтае фатальнае але! Колькі светлых памкненняў разбіваліся аб гэтае але.
He кожнаму дадзена стаць вялікім, а вялікае чыняць і простыя людзі, імёны якіх не трапляюць у аналы гісторыі. Просты беларускі шляхціц Васіль Цяпінскі праўдзіва і зычліва ўслугаваў свайму народу і Айчыне — дзейсніў вялікую справу.
Доўті час нічога не было вядома пра смерць Васіля Цяпінскага. I вось у 1991 годзе адкрылася адна з таямніц нашай гісторыі. У архівах былі знойдзены дакументы, якія паведамлялі пра смерць Васіля Цяпінскага ад рукі сваіх родзічаў Івана і Васіля Цяпінскіх. Нейкі злавесны сімвал ёсць у гэтай смерці асветніка. Колькі секлі галін і галінак на дрэве беларускай культуры бязлітаснай рукой вырадкаў і чужынцаў? А яно зелянела новымі парасткамі-ганцамі. А заклік Васіля Цяпінскага народу свайму услугаваць, «языка своего славного» не занядбаць звернуты да нашага сумлення. У роднай мове, у роднай культуры, у духоўнасці бачьгў Цяпінскі веліч народа і крыніцу яго духоўнага багацця, «яко то был зацный, славный, острнй, довстнпный народ нх в умеетностн н яко многокрот постороннне учоные народы нх мудрость муселн похвалять н овшем се от ннх учнть».
«Я ЧАЛАВЕК ПАЧЦІВЫ»
ЯН ГЛЯБОВІЧ
Ян Янавіч Глябовіч, які з 1571 па 1585 год быў менскім кашталянам, — адна з выдатных постацей у гісторыі Менска, ды і ў гісторыі Беларусі ён пакінуў значны след. Тым не менш жыццёвы шлях гэтага палітыка і культурнага дзеяча мала вывучаны. А шкада! Ян Глябовіч, па праву зробленага ім, стаіць у адным шэрагу са сваімі вялікімі сучаснікамі Янам Хадкевічам, Мікалаем Радзівілам Рудым, Львом Сапегам. Варта адзначыць, што ў шмат чым дзякуючы яму быў зацверджаны Трэці Статут Літоўскі. Ужо за гэта ягонае імя трэба занесці ў пантэон беларускай славы.
Нарадзіўся Ян Глябовіч у 1544 годзе ў сям'і віленскага ваяводы Яна Глябовіча і княгіні Ганны Заслаўскай. Старэйшы Глябовіч большую частку жыцця правёў у Беларусі, быў старостам бабруйскім, барысаўскім, магілёўскім, а ў 1539— 1542 гадах — ваяводам полацкім. Ды і ўвогуле род Глябовічаў паходзіў з праваслаўнай магілёўскай шляхты. Праўда, Ян прыняў пратэстанцтва, што не дзіва, бо тады шмат хто з магнатаў падаўся ў гэтую веру.
Высокае палітычнае становішча бацькі (а ён на схіле жыцця займаў і пасаду канцлера), роднасныя сувязі з Гедзімінавічамі давалі маладому Яну добрую магчымасць зрабіць бліскучую дзяржаўную кар'еру. Аднак Ян не шукаў гаспадарскай ласкі пры двары. У 19 гадоў ён нёс вайсковую службу ў Полацку і абараняў яго ад маскоўскай раці Івана Тырана, як яго называлі на Беларусі. Смелы юнак не пагадзіўся з полацкім ваяводам Станіславам Давойнам, які адмовіўся прыняць у замак 20 тысяч уцекачоў і павесці іх на бой. Гэта ж была сіла! Асцярожны ваявода не дазволіў. А можа, і дарэмна, так бы ў яго з'явілася б надзея абараніцца, a то здаў горад. Ян Глябовіч трапіў у палон.
Кафля з гербам Яна Глябовіча (Заслаўскі замак). XVI cm.
Палон паўплываў на яго лёс. Знатны нявольнік — каштоўнасць. Цар Іван Тыран прыязна ставіўся да яго, нават дыскусіі вёў на рэлігійныя тэмы. Хацеў ён схіліць Яна да сваёй службы.
I вось Ян даведаўся, што цар рыхтуе паход на Вялікае княства Літоўскае. Ён выправіў вестуна ў Беларусь з папярэджаннем, але таго схапілі. Разгневанаму цару Ян адказаў, што як любячы Айчыну
сын павінен быў гэта ўчыніць. I чакала б Яна жорсткае пакаранне, каб не заступніцтва баярына Івана Казлова. Ён параіў Івану Тырану абмяняць знатнага літвіна на маскоўскіх ваявод Хлебіна і Пляшчэева. Толькі цар меў свой інтарэс, ён прапанаваў Яну схіліць літвінскую і польскую шляхту абраць яго ўладаром. Глябовіч, каб вырвацца з няволі і паведаміць пра намеры цара, даў згоду.
У 1566 годзе ён быў вызвалены. Вярнуўшыся на радзіму, Ян распавёў каралю Жыгімонту Аўгусту аб намерах цара. I хоць гаспадар апраўдаў учынак Яна, але жамойцкі староста Ян Хадкевіч абвінаваціў яго ў здрадзе. Глябовіч вельмі перажываў ад гэтай намовы: «Я чалавек смяротны. Барані Бог, напаткае мяне смерць; тады давялося б мне памерці з гэтай плямай, якой яшчэ ніколі не было на маім доме і нікслі не будзе». Гонар роду не дазваляў яму пагадзіцца з абвінавачваннем. Ян звярнуўся да караля, каб той рассудзіў яго з Хадкевічам. Справа павінна была разглядацца ў 1569 годзе на Люблінскім сойме. Нецярпліва чакаў Глябовіч пачатку сойма. «Як ні цяжка было мне насіць на сабе гэты цяжар, але я суцешаў сябе тым, што вось, ужо гэтая справа перайшла на разгляд вашай ягамосці», — казаў на сойме Ян. Быў ён там прыватнай асобай і на свае вочы бачыў, якім чынам хацелі палякі накінуць на літвінаў «няволю» праз унію — гвалтам і злахітрасцю. He мог ён абараняць правы літвінаў, але несправядлівасць «братоў»-палякаў абудзіла ў ім патрыятычнае пачуццё — ён становіцца праціўнікам уніі і пасля шмат зробіць для абароны Літвы супраць польскіх дамаган-
няў ператварыць яе ў правінцыю Польшчы. А тады ён быў без пасады і без голасу, ды яшчэ з плямай здрадніка.
16 красавіка Жыгімонт Аўгуст разгледзеў канфлікт паміж Глябовічам і Хадкевічам. На абвінавачванні Хадкевіча Ян адказаў: «У няволі я думаў, як атрымаць волю, таму, калі маскоўскі князь прапанаваў мне нагаданыя вышэй умовы, то я, жадаючы як-небудзь вызваліцца, мусіў згадзіцца на іх; я і сам другі раз прапаноўваў яму гэтыя ўмовы, каб вызваліцца. Аднак, ваша Каралеўская Мосць, заўважце тое, што гэтыя ўмовы нельга выканаць, і пасля вяртання з Масквы я распавёў вашай Каралеўскай Мосці ўсё, што ўчыніў. Усё гэта я ўчыніў дзеля таго, каб ваша Каралеўская Мосць ведалі думкі і намеры вашага ворага і маглі засцерагчыся. I так я чыніў дзеля дабра вашай Каралеўскай Мосці; ваша Каралеўская Мосць міласціва аднесліся да гэтых спраў; вызвалілі за мяне палонных, апраўдалі мяне». Такое тлумачэнне не задаволіла Яна Хадкевіча, і ён выклікаў Глябовіча на двубой. «Пакуль ваша Каралеўская Мосць не прызнае яго сваім дэкрэтам невінаватым, датуль я не толькі не буду сустракацца з ім, але і за чатыры мілі буду абыходзіць яго, a то загадайце, ваша Каралеўская мосць, я сам цяпер пакараю яго». Глябовіча не напужаў гэты выклік, і ён з запалам адказаў: «Я не столькі спадзяюся на сваю мужнасць, колькі на сваю нявіннасць. Як і продкі мае, я чалавек пачцівы. He глядзіце, ваша Каралеўская Мосць, што я невысокі; пусціце мяне і ўбачыце, як я адпомшчу за сваю абразу». Аднак Жыгімонт Аўгуст абараніў Глябовіча, бо заступнікі ў таго былі значныя: віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды і рускі ваявода Яраш Сяняўскі, отчым Яна.
Праўда, адносіны Яна Глябовіча з уплывовым палітыкам Вялікага княства былі сапсаваныя. Ён далучыўся да партыі, апазіцыйнай Хадкевічу. У 1572 годзе, у часы першага безгаспадарства, Глябовіч узначаліў прамаскоўскую групоўку, якая падтрымлівала кандыдатуру цара на пасад Рэчы Паспалітай. А на выбарчым сойме ў 1573 годзе Глябовіч і Юрый Алелькавіч аб'ядналіся супраць Хадкевіча і пагражалі яму расправай. Давялося таму самому ўзбройвацца, каб абараніць сваё жыццё. I ўсё ж абодва праціўнікі прымірыліся. У часы другога безгаспадарства Глябовіч падтрымаў Хадкевіча і схіляў літвінаў за кандыдатуру Стафана Баторыя. Мала таго, дык ён даў Хадкевічу ссуду ў 1700 коп грошай на выплату жалавання войску, якое абараняла Лівонію ад маскоўскай раці. Глябовіч перакрочыў праз асабістую крыўду, дзяржаўныя інтарэсы былі для яго вышэй. Гэта сведчанне яго палітычнай сталасці. Ён становіцца значным палітычным дзеячам. I яго пячатка стаіць у грамаце ад 27 кастрычніка 1572 года да цара сярод пячатак паноў-рады. Яны паведамлялі,
Кафля з Заслаўскага замка. XVI cm.
што хочуць узяць за пана і гаспадара яго сына Фёдара. I тое, што сярод першых дыгнітарыяў дзяржавы быў і Ян Глябовіч, паказвае яго месца і значэнне ў дзяржаве, хоць і пасаду ён займаў не надта высокую — менскага кашталяна. Пэўна, выбар Глябовіча на гэтую пасаду быў абумоўлены тым, што ён стала жыў у Заслаўі і меў павагу сярод менскай шляхты. Для яе Глябовіч быў свой — «родак».
Першыя менскія ваяводы (а горад стаў цэнтрам ваяводства з 1566 года) Габрыель Гарнастай і Мікалай Сапега не мелі той палітычнай вагі, каб зрабіць Менск значным горадам у дзяржаве. Ды і жылі яны ў горадзе не пастаянна. I галоўны клопат у кіраванні горадам і Менскім ваяводствам у адсутнасці ваяводы лёг на плечы Яна Глябовіча. Непасрэдным яго абавязкам было кіраванне замкам, але ён выконваў судовыя функцыі, узначальваў павятовую шляхту і праводзіў павятовыя соймікі. Тыя чатырнаццаць гадоў, калі менскім кашталянам быў Ян Глябовіч, можна назваць для горада эпахальнымі. Руцінная плынь жыцця змянілася бурлівым і імклівым бегам падзей. Кіпелі страсцямі шматлюдныя соймікі. Закончыўся соймік, а шляхта зноў збіралася з усяго ваяводства, а гэта і Мазырскі, і Рэчыцкі паветы, гарады Маладзечна, Бабруйск, Барысаў, Гомель, Рагачоў, Чачэрск, Прапойск, Стрэшын — амаль палова сучаснай Беларусі, на гэты раз у верасні, на дзень нараджэння Дзевы Марыі, каб
чатыры дні аддаць вайсковаму агляду і рыцарскім турнірам. А калі горад ажыўляўся, то ён станавіўся прыцягальным для паноў, шляхты, купцоў, якія ахвотна будавалі тут свае дамы і стала сяліліся. Пры Глябовічы горад вырас са сваіх старых межаў — Траецкага і Замкавага прадмесцяў.
He толькі палітычныя, гаспадарчыя справы вырашаў Ян Глябовіч, але шмат увагі надаваў ён асвеце. У Заслаўі ён пабудаваў велічны рэфарматарскі храм, прыгажэйшы на ўсёй Літве, сам і правіў там службы. Ён жа адкрыў друкарню, дзе ў 1574 годзе была надрукавана Біблія ў перакладзе Сымона Буднага. I сам мысліцель адзін час па запрашэнню Глябовіча жыў у Заслаўі. 3 1582 года ў Заслаўі жыў польскі гісторык і пісьменнік Ян Ласіцкі, ён выхоўваў дзяцей Глябовіча, але знаходзіў час і для творчасці. Яна Глябовіча Ласіцкі называў «маім і вучоных мужоў мецэнатам і найбольш апекуном». Словам, сваёю дзейнасцю Ян Глябовіч ахопліваў амаль усе сферы тагачаснага жыцця, і была б у яго больш вышэйшая ўлада, то і вынік быў бы больш значным.
Тым не менш значэнне і вага менскага кашталяна ў дзяржаве ўзрасталі. Тагачасныя дакументы сведчаць пра актыўны ўдзел Глябовіча ў палітычным жыцці краіны. Асабліва прыкметная ягоная роля ў прызнанні Стафана Баторыя вялікім князем літоўскім. У 1576 годзе Ян Глябовіч узначаліў літвінскую дэлегацыю да Баторыя, якога палякі выбралі каралём. Ад імя літвінскіх станаў Глябовіч указаў Баторыю (якога тытулаваў толькі каралём) на дамову уніі, дзе гаварылася, што адзін народ не павінен нічога абмяркоўваць без ведама другога, а таксама асобна выбіраць уладара. А ён, нягледзячы на тое, што літвіны не выбіралі яго і не запрашалі на велікакняжацкі пасад, ужывае тытул вялікага князя літоўскага. Таму Літва не прызнае яго за свайго пана. Рэзка і прама Ян Глябовіч заявіў у сенаце: «Вы, палякі, вырвалі ўсё з нашых рук, вы несправяддівым чынам зняважылі нас, не далі нам удзельнічаць у элекцыі і каралеўскай каранацыі. Таму мы пратэстуем супраць парушэння нашых правоў праз каранацыю, якую ўчынілі супраць нашага ведама, і мы ўжо вызвалены ад вуз уніі з Польшчай».
Тым не менш Ян Глябовіч падтрымаў батарыянскую партыю і на Мсцібоўскім сойме разам з Янам Хадкевічам агітаваў літвінаў прызнаць вялікім князем Баторыя. Іх намаганні ўвянчаліся поспехам. А гэта быў першы значны поспех і самаго Яна Глябовіча.
Выбранне Баторыя ўладаром Вялікага княства Літоўскага паспрыяла і ўзвышэнню аўтарытэту менскага кашталяна. Характэрны такі выпадак: калі ў сенаце польскі бок пачаў прэтэндаваць на Лівонію, дык угневаны Глябовіч пакінуў
Заслаўскі замак у XVIII ст. Рэканструкцыя. Архітэктар С.Багласаў, мастак П.Драчоў
сенацкую палату. Дэмарш менскага кашталяна прымусіў Баторыя шукаць кампраміс — падзяліць Лівонію паміж Каронай і Княствам.
Палітычная вага Глябовіча ўзрасла пасля таго, як ён у 1581 годзе стаў падскарбіем і пісарам Вялікага княства, адначасова быў старостам менскім, акінштанскім, радашкоўскім, зыгвулскім. Новае прызначэнне было дарэчы, бо сказалася і на лёсе Менска. Глябовіч дамогся таго, каб пасяджэнні вышэйшага апеляцыйнага суда — трыбунала — адбываліся і ў Менску. Такім чынам, Менск павысіў свой статус — стаў агульнадзяржаўным цэнтрам. Цяпер сюды на пасяджэнні трыбунала з'язджаліся шляхта і магнатэрыя з усёй краіны. Гэта добра паўплывала на развіццё горада. Ужо праз дзесяць гадоў пасля прызначэння горада месцам пасяджэння трыбунала Жыгімонт Ваза надаў ў 1592 годзе яму права на ўсе навакольныя землі, што сведчыла аб імклівым росце Менска.
У 1585 годзе Ян Глябовіч перайшоў на пасаду трокскага кашталяна, а праз год стаў і трокскім ваяводам. Але яшчэ да 1587 года, пакуль на менскае кашталянства не назначылі Паўла Паца, Глябовіч выконваў і свае ранейшыя абавязкі менскага кашталяна.
Вяршыняй дзяржаўнай дзейнасці Яна Глябовіча па праву трэба лічыць выдатную дыпламатычную перамогу — зацвярджэнне Жыгімонтам Вазам Трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага. У 1588 годзе Ян Глябовіч узначаліў літвінскую дэлегацыю да выбранага групоўкай польскага
канцлера Яна Замойскага караля Жыгімонта Вазы. Перад Глябовічам стаяла адказная і нялёгкая задача — дамагчыся зацвярджэння ранейшых прывілеяў Вялікага княства, якія гарантавалі яго дзяржаўнасць, а таксама і Статута. Без згоды польскага боку, паводле уніі, гэта нельга было зрабіць. Ды і ніколі б палякі не пагадзіліся даць Княству колвек самастойнасці. Колькі гадоў літвіны чакалі зручнага часу, каб выправіць несправядлівасць уніі. Так што ад палітычнага вопыту, таленту дыпламата, ды і проста хітрасці Глябовіча залежаў далейшы лёс Літвы — ператварыцца ёй у польскую правінцыю або захаваць сваю свабоду! I Глябовіч выдатна справіўся з пастаўленай задачай. Разам з падканцлерам Львом Сапегам яны занялі цвёрдую пазіцыю і патрабавалі ад Жыгімонта Вазы прызнаць прывілеі і Статут, каб літвіны выбралі яго сваім панам. Пад націскам палякаў Жыгімонт Ваза адмаўляўся. Але ў гэтай дыпламатычнай барацьбе Глябовіч быў мудрэйшым і больш прадбачлівым. Яго віжы ўважліва сачылі за падзеямі, былі яны і ў войску Яна Замойскага, які выступіў супраць прэтэндэнта на карону Максіміляна Габсбурга. У бітве каля Бычына павінен быў рашацца лёс Жыгімонта Вазы. Глябовіч загадзя расставіў па дарозе ў Кракаў перамены коней. I вось вястун прынёс яму вестку пра перамогу Яна Замойскага. Ніхто ў Кракаве гэтага яшчэ не ведаў. Трэба было дзейнічаць рашуча, нават авантурна. Глябовіч і Сапега заявілі, што калі Жыгімонт Ваза і каранацыйны сойм не прызнаюць іх патрабаванняў, то яны пакінуць Кракаў. Што гэта азначала, палякі разумелі — літвіны падтрымаюць Максіміляна. Рашучасць Глябовіча і Сапегі напужала Жыгімонта, і ён міжволі 28 студзеня 1588 года зацвердзіў Трэці Статут Літоўскі. А калі апамятаваўся, то было позна. Бліскучая дыпламатычная перамога! Статут аднаўляў палітычныя страты Вялікага княства пры заключэнні Люблінскай уніі. Перамога, вартая гучных трыумфаў зброі!
У сваім тастаменце Ян Глябовіч наказваў жонцы дабудаваць Заслаўскі збор і наняць добрага бакалаўра «дзеля добрага і праўдзівага дзетак навучання». Наказваў Глябовіч, «каб яна дбала распачаты мною замак Заслаўскі дабудаваць, каб назаўсёды памяць дзецям маім пакінула». А дзецям наказваў, «каб не грашылі супраць Духа святога, бо праз тую здраду будзеце агідныя і людзям: той, хто нясталы ў веры, як можа быць сталым у дабрачыннасці? — гэта першы параграф. Другі, каб Рэч Паспалітую шчыра і праўдзіва любілі, найболей таго пільнуючыся, каб яна аніякае шкоды ў вольнасцях сваіх не мела. I хоць часам гэта здасца горкім, бо лёс доўга будзе зменлівым, але дабрачыннасць вашая паволі вас узніме, чым калі ліслівасць вашая хутка вас узнясе. I таго
пільнуйцеся, каб нічога ўпотайкі не рабіць, але чыніце ўсё адкрыта, як мужчыны, перамагаючы праз Бога і дабрачыннасць, бо ўчынкі патаемныя ёсць у чалавека блуднага, нясмелага і таго, які, пад авечай скурай хаваючыся, бывае больш драпежным за ваўка: адно, каб добрым лічыўся, іншых ушчувае, а сам як завадатар дзейнічае. He прыстала тое чалавеку пачціваму, сцеражыцеся гэтага, але што ў сэрцы, тое хай і гутарыць будзе.
Трэці абавязак выконвайце: начальнікаў сваіх, як Пана караля свайго, гэтак і старшых сенатараў шануйце. Усяляк і Пана караля, і сенат любіце і паважайце, каб нічога мілейшага за Айчыну не мелі і ніякіх клопатаў Пану каралю не чынілі. Пану каралю свайму служыце пільна і верна, праўду святую перад вачыма маючы, нікога не абгаворваць і не абражаць, не ўзвышацца коштам чужой крыўды. Бо такое ўзвышэнне пры людской нянавісці хутчэй загубу, чым веліч прынясе. Лепей, калі Госпад Бог пачцівасць вашу бласлаўляць памалу будзе. Усё пачцівасцю, а не падманам ці падступнасцю здабывайце, у прыстойнай паслухмянасці жывучы і бацькоў сваіх у вялікай пашане маючы, бо Госпад Бог абяцаў доўгае жыццё тым, хто бацькоў сваіх любіць і паважае.
Акрамя гэтага памятайце, каб вы матульку сваю ў вялікай пашане мелі, бо яна вас нарадзіла, выхавала і старанна з маленства вашага служыла. Служыце таксама ёй...
А маючы каго-небудзь сябрам, абыходзьцеся з ім шчыра, а не падступна. Памятайце, што Саламон напісаў: «Колькі маеш сяброў, гэтулькі будзеш мець непрыяцеляў». I калі б нават найвялікшага непрыяцеля мелі, ніколі яму ў чыненні добрага не перашкаджайце, бо гэта ёсць рана невылечная. Чаго б я перасцярагаў з ласкі Божае, гэта каб нікога не абражалі, але кожнаму служылі. I няма большага шчасця, калі шчырасцю каго да сябе схіліце.
I Пан Бог ёсць мне сведкам, што я з кожным шчыра абыходзіўся. Але як са мной абыходзіліся, тое няхай Святы Бог судзіць. Ён ведае, як і з кім абыходзіцца. Таксама і вам, дзеткі мае, нагадваю, што, калі ад каго дабрадзейства зведаеце, пачціва яго прымаць і служыць яму старайцеся, таго пільна сцерагучыся, каб у даўгу за дабрадзействы і дары чыесці не былі. Акрамя гэтага, аб дабрадзействах памятайце, а за дары, калі хто вам дасць, як найхутчэй, памагайце». Такімі прынцыпамі жьгў Ян Глябовіч і наказваў прытрымлівацца іх сваім дзецям.
ГІамёр Ян Глябовіч у 1590 годзе і быў, праўдападобна, пахаваны ў пабудаваным ім Заслаўскім зборы. Вось такі лёс гэтага чалавека, дзяржаўнага дзеяча, які з годнасцю лічыў сябе пачцівым чалавекам і пачціва, як мог, служыў сваёй Айчыне.
«БЫЎ СЛАВАЮ Ў БАІ, СВЯТЛОМ У РАДЗЕ»
МІКАЛАЙ КРЫШТОФ РАДЗІВІЛ СІРОТКА
Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка быў прыкметнай асобай у палітычным жыцці Рэчы Паспалітай. Але славу палітыка засланіла слава культурнага дзеяча, мецэната і літаратара. «Узнёс святыні Богу, крэпасці Айчыне, калегію навукам, прыстанак гаротным і ўцекачам ад свету, быў славаю ў баі, святлом у радзе: зведаў і спазнаў зямлю*. Калі б мы мелі двух такіх мужоў, без цяжкасці перагналі б Італію». Вось такая пахвала Мікалаю Сіротку яго сучаснікаў. Ведаючы зробленае Сіроткам для беларускай культуры, успрымаеш гэтую пахвалу заканамерна, бо ён заслужыў высокіх слоў і добрай памяці.
Незвычайную мянушку Сіротка атрымаў яшчэ ў маленстве ад караля Жыгімонта Аўгуста. У «Радаслоўі» Радзівілаў ёсць наступная гісторыя: «Калі каралю Жыгімонту Аўгусту ў Варшаве надакучыла глядзець на феерверкі, якія пускаліся падчас вяселля аднаго з сенатараў, ён схаваўся з прыдворнай дамай у пакоях, дзе спыніўся Мікалай Чорны са сваёй княгіняй; знайшоў там у калысцы маленькага князя, які горка плакаў і з якім кароль пачаў гуляць, называючы бедным сіроткам, усімі пакінутым. Прыдворныя расказалі аб пачутым усім, і такім чынам мянушка Сіротка захавалася за ім, хоць будучы старэйшым з братоў ні ў аднаго не быў пад апекай». Бедны Сіротка... Хоць бедным ён не быў. Прырода дала яму добрую і чуллівую душу, талент творцы, а бацькі — багатую спадчыну. Сіротка сваё багацце не патраціў на дробязі, а талент «не закапаў».
' Маецца на ўвазе пілігрымка Сіроткі ў Святую зямлю.
Г.Фонтана. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка. Каля 1603 г.
Нарадзіўся Мікалай Крыштоф 2 жніўня 1549 года ў Чмялёве ў сям'і Мікалая Радзівіла і Альжбеты з польскага шляхецкага роду Шыдлавецкіх. Бацька, Мікалай Радзівіл, празваны Чорным, быў самым буйным магнатам у ВКЛ і займаў вышэйшыя пасады ў дзяржаве — віленскага ваяводы, канцлера, маршалка земскага і берасцейскага старосты. Значны ўплыў Чорны меў на караля Жыгімонта Аўгуста. Папскі легат Алаіз Ліпамані сведчыў: «...той пан быў усім у караля:
дарадцам, канцлерам, маршалкам, фамільярным прыяцелем, з якім кароль есць, танцуе, бавіцца»,
Вялікая ўлада дазволіла Чорнаму праводзіць рэфармацыю царквы ў дзяржаве. I свайго сына ён выхоўваў у пратэстанцкім духу. Характэрная прамова Чорнага ў дзень першага прычашчэння Сіроткі: «Прызнаюся, дарагі сын, што дбаннем тваіх слаўных продкаў і маімі намаганнямі сабраў я значнае багацце, здабыў вялікую славу і ўсеаіульную павагу ў народзе. Даўшы табе жыццё, каб ты ўсё гэта атрымаў у спадчыну, радуюся, бачачы цябе ў гэтых гадах. Але ніколі сэрца маё не напаўняла вялікая радасць, ніколі мая душа не ведала больш хвалюючага натхнення, як цяпер, калі бачу цябе ў гэтым месцы, у якім цвёрдае прызнанне святой хрысціянскай веры з тваіх вуснаў пачую і ўбачу, што гэтыя сімвалы, якімі моцная надзея на вечнае жыццё абвешчана была Панам Богам яго паслядоўнікам, прымаеш у свае вусны. Бо гэта сын! Ёсць праўдзівае дабро, што нас вечным вузлом з Богам звязвае, што любоўю нябёсаў нас сагравае, што прыводзіць да вечнага жыцця. Тое, што служыць толькі зямным дабротам, з'яўляецца зменлівым і недаўгавечным, залежным ад тысячы выпадкаў і заўсёды блізкім да згубы, ад зямных спраў да нябесных накіроўвай свой розум, сын. У дабрыні, у чыстай веры, у якой цябе сваімі вялікімі намаганнямі і руплівасцю выхаваў, і аддаю царкве, правядзі ўсё сваё жыццё. А Бог будзе благаслаўляць цябе, так зробіш свае дні слаўнымі да канца жыцця, так нарэшце будзеш дапушчаны да найвялікшага шчасця вечнага выратавання».
Юны Сіротка не вельмі прыслухоўваўся да слоў бацькі. Яго спакушалі зямныя даброты, і ён больш думаў пра зямныя справы, чым пра нябесныя. Ды і ў «чыстай веры» ён не застаўся, а перайшоў у каталіцызм. Гісторык Войцех Грахоўскі лічыў, што на гэты крок яго паўплывала маці, Альжбета Шыдлавецкая. Яна хоць і прыняла па просьбе Чорнага кальвінізм, але заставалася ў душы каталічкай. Яна і выхавала сына як католіка. Можна пагадзіцца з гэтым, але Сіротка прайшоў складаны і доўгі шлях да змены сваёй веры.
Мікалай ахвотна спасцігаў навукі, любіў чытаць, захапляўся матэматыкай і геаграфіяй, вывучаў мовы. Апроч сваіх, беларускай і польскай, ведаў лацінскую, нямецкую, італьянскую і французскую. He быў ён абдзелены і талентам літаратара. Яго вершы хваліў прафесар універсітэта ў Цюбінгене Марцін Урусіўс. Пазней уменне валодаць словам спатрэбіцца Сіротку на дзяржаўнай службе — ён будзе часта складаць прамовы. Напрыклад, у 1589 годзе, калі ў Літву ўпершыню прыехаў кароль Жыгімонт III, Сіротка разам з князем Сымонам Слуцкім вітаў яго прамовай. I нельга не
нагадаць яго славуты твор «Пэрэгрынацыя», у якім ён займальна апісаў сваё паломніцтва ў Святую зямлю і падарожжа ў Егіпет.
Адукацыю Сіротка атрымліваў спачатку дома, у Ліпнішках (каля Вільні, дзе быў палац Радзівілаў), і ў Нясвіжы. Вучылі яго сакратар Чорнага Захарый Тэнха і нехта Схалей. Калі князю споўнілася 14 гадоў (1563), бацька адправіў яго працягваць вучобу ў Страсбургскую пратэстанцкую гімназію. Наказваў, каб вывучаў нямецкую і лацінскую мовы, набыў рэлігійныя веды і навучыўся прыдворным звычаям. Суправаджалі князя 12 слуг, і, як высветлілася, яны былі не лепшай кампаніяй — вялі разгульнае жыццё і ўцягнулі ў свае забавы падатлівага юнака. Пазней, у сталых гадах, у наказе сынам Сіротка прызнаецца: «3 намовы слуг маладых, вэрхальных, якія забаўляліся дзіўнымі фартэлямі, здавалася гэта мне на той час мудрым і зычлівым, бо мне дабра жадалі, a пад накрыўкай — шкода і згуба. Ужыў, аднак, усё, што раілі, паспрабаваў іх справы, паважаў, слухаў, ужо седзячы ў каралеўскай радзе і будучы сенатарам». Горкае прызнанне. Прасвятленне прыходзіць з гадамі. Вось калі нагадаў Сіротка настаўленні бацькі: «Айца слухаць варта было мне, якога Бог розумам далёка паставіў нада мной, аднак я, малакасос, туман бачыў».
А пакуль юны марнатраўца бацькоўскія грошы прагульваў у забавах. Бацька пасылаў яму дарагія футры, вопратку, каб выглядаў ён годна, бо прадстаўляў ён не толькі род Радзівілаў, але і ўсю Літву. Сына першага магната Вялікага княства запрашалі ў знатныя дамы. «Калі табе такая пачцівасць робіцца ад графаў і ад іншых знатных асоб у тым краі, мне вельмі прыемна. Я тут веру, што ты там умееш паводзіць, як трэба, каб усялякі гуманізм людзям аказваў», — пісаў сыну Чорны. Бацькоўскі клопат зразумелы. Вельмі хваляваўся Чорны за лёс сына, калі ў 1564 годзе даведаўся, што шведскі кароль Эрык IV хоча захапіць некалькі знатных падданых Жыгімонта Аўгуста, сярод іх і Сіротку, каб абмяняць іх на герцага Мекленбургскага Крыштофа, які знаходзіўся ў няволі ў Варшаве. Чорны адправіў вестуна ў Страсбург з наказам сыну, каб без вялікай патрэбы не паказваўся з дому. А сам нецярпліва чакаў вяртання вестуна ў Бярэсце. «Уначы бьгў лепшым вартаўніком на Бярэсці», — пісаў ён пазней сыну.
Як высветлілася, трывога была дарэмнай, але Сіротка ўсё ж пакінуў Страсбург з-за эпідэміі і пераехаў у Цюбінген, дзе некаторы час наведваў універсітэт. Па просьбе бацькі збіраў ён інфармацыю пра рэлігійныя спрэчкі ў Еўропе і з гэтай мэтай завітаў у Цюрых да вядомага рэфарматара Булінгера. Атрымаўшы вестку пра смерць бацькі (у канцы мая
1565 года), ён вярнуўся на Радзіму. У сваім тастаменце Чорны напісаў, што, калі сын «хацеў бы і далей да чужых краёў ехаць, прашу паноў апекуноў гэта яму дазволіць і на тое яму з маёй маёмасці даваць». Сіротка выкарыстаў гэту магчымасць і адправіўся за мяжу, бо ў Еўропе яму больш падабалася, ды хацелася пабачыць свет. Яго апякун Мікалай Радзівіл Руды настаўляў: «А так і прашу і нагадваю, дзе калі Ваша Міласць будзе знаходзіцца, абы Ваша Міласць перш Пана Бога перад вачамі сваімі меў... I памятаў пра высакароднае нараджэнне і значнасць дому свайго Радзівілаўскага, каб Ваша Міласць тую высакародную славу сваёй асобай захаваў перад вачамі ўсіх людзей і такім чынам большае прызнанне годнай памяці бацькі свайго чыніў».
I апекуна свайго не паслухаўся малады князь. Вёў вясёлае жыццё... Пазней у «Пэрэгрынацыі» Сіротка шчыра прызнаецца: «Бо калі Ён (Бог) мне незлічоныя дабрадзействы і ласкі свае паказаў, я Яму не толькі ўдзячнасць не выказаў, але ў маладосці маіх дабрадзействві Ягоныя не скарыстаў, грахі да грахоў дадаўшы».
Гэтая паездка была для Сіроткі лёсавырашальнай. Так ужо здарылася, што ён сустрэўся з людзьмі, што паўплывалі на яго жыццё, — імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімілянам II Габсбургам і папскім нунцыем Янам Камендоне. 3 імператарам Сіротка сустрэўся ў Аўтсбургу, а з Камендоне — у Рыме. Менавіта Камендоне, як адзначаў яго біёграф Грацьяні, належыць заслута пераходу Сіроткі ў каталіцтва.
А ксёндз Марцін Відзевіч на пахаванні Сіроткі расказаў увогуле анекдатычную гісторыю: «Народжаны бацькамі-ерэтыкамі і шмат гадоў дома і ў чужых краях і акадэміях паміж такімі настаўнікамі і слутамі выхаваны, на дзевятнаццатым годзе жыцця не толькі сам у святую каталіцкую веру вярнуўся, але і братоў свах родных, як магніт жалеза, да веры гэтай святой пацягнуў. Дапамог ліст бацькі, супакой яго душу, напісаны перад смерцю, у якім скардзіўся на сваіх настаўнікаў, якія так моцна падманулі яго, што сам не ведаў чаму верыць. Паспрыяў і дзіўны цуд, калі ў пятніцу перад вербнай нядзеляй, едучы з Варшавы ў Вільню, загадаў у карчме пякчы каплуноў, якія, калі ашчыпаныя ляжалі на стале, адначасова ўсе заварушыліся, пабеглі па стале і ўпалі на падлогу». Безумоўна, гэта гісторыя выдумана. Так ці інакш, але 7 снежня 1566 года Сіротка ў Рыме прыняў каталіцкую веру. Думаецца, што гэты ўчынак не быў наступствам духоўнага парыву.
Мікалай Крыштоф меў чуллівую душу, любіў мастацтва, і суровы кальвінізм не мог падабацца яму. Хараство і
А.Заблоцкі. Ян Францішак Камендоне. 1863 г.
прыгажосць каталіцкіх храмаў, урачыстасць богаслужэнняў уразілі Сіротку, ды і палымяныя казанні Пятра Скаргі, настаўленні Камендоне прывялі Сіротку ў касцёл. Сам папа Пій V віншаваў князя з прыняццем святой веры. Але Сіротка прасіў трымаць у тайне свой пераход у каталіцтва. На гэта была важная прычына. Паколькі Сіротка не дасягнуў паўналецця, дык заставаўся пад апекай дзядзькі Мікалая Радзівіла Рудога — правадыра кальвіністаў у Літве, а сварыцца з ім ён не жадаў. I толькі 6 мая 1572 года ў Варшаве ў касцёле Св. Францыска Сіротка ў прысутнасці сенатараў і замежных паслоў публічна пакаяўся ў сваіх грахах і прыняў прычашчэнне ад Камендоне, а на Вялікдзень абвясціў пра свой пераход у каталіцкую веру. Папа Рыгор XIII выказаў надзею, што Сіротка сваім прыкладам паўплывае і на іншых пратэстантаў у Літве. Праўда, не без карысці рабіў гэта Радзівіл, бо прасіў папу прызначыць
свайго брата Юрыя каад'ютарам віленскага біскупа. Папа задаволіў яго просьбу.
На пачатку 1567 года Сіротка вярнуўся на Радзіму. Руды прызнаў яго паўналетнім і зняў з сябе апеку над ім. Сіротка стаў гаспадаром бацькоўскай спадчыны і багацейшым магнатам у дзяржаве. Са сваіх уладанняў ён у 1567 годзе выставіў 539 коннікаў і 386 чалавек пяхоты — болып за кожнага з магнатаў ВКЛ.
Хоць Сіротка і прымаў удзел ва няўдалай аблозе Улы зімой 1568 года, але, як і бацька, не шукаў славы на Марсавым полі. Яго больш прываблівала палітычная дзейнасць. Тым больш, што Жыгімонт Аўгуст наблізіў яго і ў чэрвені 1568 года запрасіў на пасяджэнне Гарадзенскага сойма, хоць Сіротка не меў дзяржаўнай пасады. Апроч таго, Жыгімонт Аўгуст надаў яму вёску Крожы ў Жамойці.
Можа, гэта быў тактычны ход караля, які шукаў саюзнікаў для падтрымкі заключэння уніі паміж Польшчай і ВКЛ. Аднак Сіротка адмоўна паставіўся да гэтай уніі і спачатку нават не паехаў на сойм у Люблін. Мікалай Руды настойліва клікаў яго ў Люблін, каб паказаць «што яшчэ з ласкі Божай у Літве не вырадзілася патомства тых, якія ад даўніх часоў былі ў Літве старажытнейшымі, бо фамілія Радзівілаўская нашая годна, слаўна і пачціва служыць Рэчы сваёй Паспалітай». Пасля таго як дэлегацыя ВКЛ ад'ехала з Любліна, Жыгімонт Аўгуст прыслаў Сіротку ліст з патрабаваннем прыехаць у Люблін і прынесці клятву на вернасць Кароне са сваіх падляшскіх і валынскіх уладанняў. 24 сакавіка 1569 года Сіротка адказаў каралю, што адмаўляецца прыехаць на сойм і слухаецца рашэння сенатараў ВКЛ, якія патрабавалі вяртання Паддяшша і Валыні. Калі ліст зачыталі на сойме, то палякі абурыліся. Зразумела, што пазіцыя маладога Радзівіла магла служыць прыкладам ддя іншых магнатаў ВКЛ і трэба было абавязкова «зламаць» яго і прывесці да прысягі. Кароль вырашыў падкупіць маладога князя наданнем яму пасады. Падляшскі пасол Адам Касінскі прасіў Сіротку паслухацца караля і прыехаць на сойм, што такім чынам ён зможа атрымаць пасаду падчашага Літоўскага. Адначасова кароль у наступным лісце папярэдзіў Сіротку, каб не меў на яго зла за непаслушэнства пану. Гэта была ўжо прамая пагроза. Тым не менш Сіротка заставаўся непахісным. Ён пісаў Рудому: «Калі ВКМ (Ваша Княжацкая Мосць. — В.Ч.) з іншымі панамі не паедзеце і я, пэўна, не спакушуся, бо пачуваю сябе пачцівым шляхціцам і верным падданым Рэчы Паспалітай сваёй. He хацеў бы быць сярод тых, якія ідуць за панскай ласкай і Рэчы Паспалітай сваёй здрадзілі».
У рэшце рэшт, калі некаторыя магнаты ВКЛ, у тым ліку падканцлер Астафій Валовіч, прысягнулі каралю, Сіротка пайшоў на кампраміс. А што заставалася рабіць? У лісце да караля ён пісаў: «...Калі тое пісанне ВКМ (Ваша Каралеўская Мосць. — В.Ч.) іначай прыняў, бо як іншых упартых зразумець пажадаў, з-за чаго ў мяне вялікі жаль, хачу быць ВКМ верным падданым і з пакорлівай павіннасці сваёй на тое бяру, жадаючы з падманлівым меркаваннем пакончыць, да ВКМ не марудзячы еду і павіннасць сваю досыць учыню».
Сапраўды, Сіротка разам з дэлегацыяй ВКЛ 30 мая прыбыў у Люблін і ў наступны дзень прысягнуў каралю са сваіх падляшскіх і валынскіх уладанняў. Даведаўшыся пра гэты ўчынак, Руды толькі і сказаў у лісце да Сіроткі: «...тым толькі цешуся, што не ВМ Радзівіл гэтыя дзеянні распачаў, але хто іншы». А на просьбу Сіроткі прыехаць у Люблін «ддя ратавання Рэчы Паспалітай» адказаў адмоўна: «...не ведаю, навошта ехаць трэба, адно і тое ж чыніць, што ў другіх ганіў».
Сіротка хоць і прадстаўляў на сойме Радзівілаў, але на той час не меў ніякай палітычнай вагі. Нават наданне яму 20 чэрвеня 1569 года пасады маршалка дворнага (своеасаблівая плата за прысягу) не давала яму шырокіх паўнамоцтваў выступаць у абарону ВКЛ. Лідэрам дэлегацыі выступіў жамойцкі староста Ян Геранім Хадкевіч. Тут, на сойме, Сіротка сышоўся з гэтым гарачым патрыётам Літвы, хоць Хадкевічы і Радзівілы варагавалі паміж сабой. Патрыятычнае пачуццё было ў Сіроткі вышэй за родавыя і палітычныя амбіцыі.
Люблінскую унію Сіротка ўспрыняў адмоўна, але быў вымушаны падпісаць 1 ліпеня яе акт. «Няшчасная унія», — называў яе Сіротка, а швагру Мікалаю Мялецкаму прама заявіў: «...унія хутчэй раздражняе ліцвінаў, чым іх улагодзіла». Нават унутраныя цяжкасці ў ВКЛ ён звязваў з прыняццем уніі, лічыў яе згубай «перад іншымі дзвярыма». Негатыўнае стаўленне да уніі ён перанёс на палякаў. Свайму брату, кракаўскаму біскупу Юрыю Сіротку, нагадваў: «ВМ Ліцвін, а не Паляк. Служы ВМ народу свайму, каб пра яго ведалі... Нябожчык, наш бацька, вельмі пра тое рупіўся, каб іншыя нацыі таксама пра Літву, як і пра Польшчу, ведалі. Няхай ВМ Ліцвінам, а не Палякам пішацца».
Пасада дворнага маршалка не прынесла Сіротку вялікага клопату. Ён знаходзіўся пры двары Жыгімонта Аўгуста, праводзіў дні ў забавах — карты, паляванне, любоўныя флірты, «часта і густа» прымаў трунак, а калі даставала часу, чытаў. Сіротка стаў душой прыдворнай кампаніі. Варта было яму паехаць часова дадому, а ўслед ляцеў ліст ад прыдворнага Станіслава Вярзбета, які пісаў, што яго ад'езд «усім нам вельмі
жаласны». Вясёлы, прастадушны, але багаты і шчодры князь і сапраўды прывабліваў да сябе прыдворных гуляк і марнатраўцаў.
Падабаўся ён і жанчынам. Сіротка завёў любоўны раман з прыдворнай Ганны Ягелонкі Ганнай Зайчкоўскай. Пэўна, пачуцці да яе ў Сіроткі былі гарачыя, бо ён нават думаў ажаніцца з ёй. Толькі ганьбы для Радзівілаў Мікалай Руды не дапусціў і рашуча настаяў, каб пляменнік разарваў сувязі з прыгожай спакусніцай, пра якую хадзіла благая слава. Праўда, Ганна не перажывала з-за разрыву з Сіроткам, бо стала каханкай караля. Вось такая падзея адбывалася на каралеўскім двары, удзельнікам якой быў і Мікалай Крыштоф Радзівіл. Так ён служыў Айчыне. Словы бацькі забыліся, a Bora перад вачыма з-за трунку не бачыў.
Як не дзіўна, але вылезці з дрыгвы прыдворнага жыцця Сіротку дапамагла смерць Жыгімонта Аўгуста. 7 ліпеня 1572 года ў замку Кнышын памёр кароль. Радзівіл прысутнічаў пры апошніх хвілінах жыцця чалавека, які нібыта стаў яго хросным бацькам — хрысціў імем. Чалавека, якому быў абавязаны дзяржаўнай пасадай. За тры дні перад смерцю кароль выдаў яму прывілей на Шавельскае староства, якое прыносіла 30 тысяч злотых гадавога прыбытку. Зласліўцы казалі, што Сіротка скарыстаў хваробу караля і вадзіў яго рукой па прывілеі. Трэба прызнаць, што гэтыя чуткі маглі мець падставу.
He такім ужо высакародным бьгў Сіротка на той час. Напрыклад, у 1575 годзе на Стэнжыцкім сойме ён прапаноўваў атруціць маскоўскага пасла, але такое ганебнае парушэнне ўсіх дыпламатычных законаў ніхто не падтрымаў. Невыпадкова, што і самі Радзівілы не вельмі давяралі яму і лічылі яго пераход у каталіцтва карыслівым. Што ж, можа, сказваўся ўпльгў на Сіротку хітрых езуітаў — «мэта апраўдвае сродкі».
Сіротка быў схільны да інтрыг. Яшчэ перад смерцю караля ён пры пасрэдніцтве Камендоне заключыў пагадненне з Янам Хадкевічам «вечна разам стаяць супраць кожнага непрыяцеля». Саюз Радзівілаў і Хадкевіча павінен быў спрыяць абранню сына імператара Максіміляна II Эрнэста Габсбурга каралём Рэчы Паспалітай. Камендоне патаемна сустрэўся ў лесе пад Варшавай з Сіроткам і Хадкевічам. Літвіны вылучылі свае ўмовы — яны жадалі асобнага ад Польшчы ўладара. Гэта супярэчыла інтарэсам апостальскага пасада і самога імператара ў стварэнні антытурэцкай кааліцыі. Нарэшце Сіротка і Хадкевіч згадзіліся на захаванне уніі, але пры ўмове вяртання ВКЛ захопленых Польшчай Валыні,
Д.Прэк. Сіротка ў адзенні пілігрыма. 1864 г.
Падляшша і Кіева, захавання ранейшых прывілеяў: пасады ў Княстве займаюць толькі яго грамадзяне. На такіх умовах заключылі дамову.
Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста пачаўся перыяд безгаспадарства, і Сіротка дзейсна ўключыўся ў палітычную барацьбу. Як было дамоўлена, ён падтрымліваў Эрнэста. Сам імператар прасіў дапамогі ў Сіроткі. Аднак габсбургскую партыю перамагла партыя прыхільнікаў французскага кандыдата Генрыха Валуа. Ужо і Камендоне пачаў падтрымліваць «французаў». Пры яго пасрэдніцтве прадстаўнік Валуа Манлюк сустрэўся з Сіроткам і Хадкевічам. Умовамі, пры якіх ВКЛ аддасць свой голас за Валуа, былі вяртанне забраных Польшчай зямель, непарушнасць законаў, прывілеяў і пасадаў у Княстве. Соймы павінны адбывацца па чарзе ў Польшчы і Літве, Лівонія належыць ВКЛ. Манлюк пакляўся,
што Валуа выканае гэтыя ўмовы. Так Валуа атрымаў галасы літвінаў, а яны аказаліся вырашальнымі — яго выбралі каралём Рэчы Паспалітай.
На элекцыйным сойме Сіротка не ўдзельнічаў, заставаўся ў Вільні і разам з віленскім біскупам Валерыянам Пратасовічам глядзеў за парадкам у сталіцы. Тым не менш Радзівіла выбралі членам дэлегацыі ў Францыю да Генрыха BaAya. Сіротка вырашыў дзейнічаць самастойна, апярэдзіць дэлегацыю і ў прыватнай сустрэчы з Валуа дамагчыся абяцання захаваць ранейшыя прывілеі ВКЛ і выканання дамовы з Манлюком. 3 ліпеня 1573 года, пакінуўшы паслоў у Міжрэччы, Сіротка адправіўся ў Францыю. Па дарозе праз Франкфуртна-Одэры, Берлін, Бруншвейн, Франкфурт-на-Майне дабраўся да Меца. Тут ён сустрэўся з серадзскім ваяводам Альбрэхтам Ласкім. Абодва яны былі прыняты ў Парыжы Генрыхам Валуа. Даведаўшыся пра гэта, паслы абурыліся і вырашылі напісаць скаргу ў сенат Рэчы Паспалітай. Радзівіл адказаў, што дзейнічаў па даручэнню рады Вялікага княства, якая наказала яму не дапусціць паніжэння Літвы перад Каронай. Канфлікт з палякамі на гэтым не скончыўся. Сіротка патрабаваў асобнага ад польскіх паслоў выступлення ад імя ВКЛ. Палякі адгаварылі Сіротку ад яго намеру, «бо тым паказалі б, што не адна ёсць Рэч Паспалітая, але падзеленая». Сіротка вырашыў не здавацца. «Пра маю трагедыю, пра якую часта мусіў мовіць са сваімі калегамі, доўга пісаць, бо княства Літоўскае найпаддейшым паветам павінна быць усёй Кароны... але пасля супакоіўся, чакаючы лепшай аказіі, калі б княства Літоўскае статут свой магло паказаць і тое, што велебнай Кароне ва ўсім роўнае», — пісаў Сіротка Хадкевічу.
Трэба прызнаць, што Сіротка меў добрыя дыпламатычныя здольнасці, бо схіліў на свой бок Альбрэхта Ласкага і падканцлера Яна Замойскага. Права выступіць ад імя Літвы ён адстаяў. 13 верасня на прыёме ў Генрыха Валуа Мікалай Крыштоф Радзівіл асобна ад польскіх дэлегатаў зачытаў элекцыйную пастанову пра выбранне Валуа каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Літоўскім. Генрых спадабаўся яму. «3 ласкі Божай такога будзем мець пана, з якога суцешаны будзем», — дзяліўся сваімі ўражаннямі Сіротка з Хадкевічам. Але як ён памыліўся!
Кароткае праўленне Генрыха Валуа нічым слаўным не вызначылася. Сіротка знаходзіўся пры двары караля і зноў трапіў у дрыгву прыдворнага жыцця — карты, паляванні, распусныя баляванні, на якіх прыводзілі дзяўчат. Можа быць, і добра, што Генрых Валуа ў ноч на 28 чэрвеня 1574 года ўцёк у Францыю, каб заняць каралеўскі пасад.
Рыцарскія даспехі Сіроткі
Сіротка, як і ў часы першага безгаспадарства, падтрымліваў кандыдатуру Эрнэста Габсбурга і раіў Максіміляну, што толькі зброяй можна здабыць пасад Рэчы Паспалітай. Ён актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці ВКЛ: сустракаўся з пасламі Максіміляна, цара Івана Грознага, на з'ездзе ў Стэнжыцах разам з Астафіем Валовічам патрабаваў ад імя Літвы правядзення элекцыйнага сойма. Паказальна, што Ян Хадкевіч прапаноўваў маскоўскаму паслу перадаць Івану Грознаму, які прэтэндаваў на каралеўскую карону, прыслаць чатыры даравальныя граматы самым уплывовым дзяржаўным дзеячам ВКЛ — Мікалаю Рудому, самому Хадкевічу, Астафію Валовічу і «чацвёртую — да маршалка, Сіротку Радзівілаваму».
Відавочны рост палітычнага значэння Мікалая Крыштофа ў дзяржаве. Ды толькі вось з'явіліся праблемы са здароў-
ем. Давялося расплачвацца за грахі маладосці. Цяжкая хвароба прыкавала Сіротку да ложка, ён нават аглух на правае вуха. 3-за хваробы ён не ўдзельнічаў у элекцыйным сойме, на якім абралі каралём Стафана Баторыя. «Дык вось я ўжо страціў тое, што ў мяне было наймілейшага на свеце, — здароўе. Тады ўжо мушу гэта так прымаць, як Пан Бог жадае, але, калі я здароўя не маю, ніякая рэч, хай найвялікшая, не можа спадабацца», — горка прызнаўся Сіротка ў лісце да Яна Замойскага. Тады і даў Сіротка зарок здзейсніць пілігрымку ў Святую зямлю, калі «міласэрны Госпад Бог паранейшаму здароўе верне». Ён пісаў у «Пэрэгрынацыі»: «А як калі чалавек целам хварэе, дарма пра яго старанна дбае, калі пакідае душу без увагі, таксама ж і я, пабачыўшы, што лекары нічога справіць не могуць, усім сэрцам сваім праз споведзь Святуто і прыняцце найсвяцейшага таінства звярнуўся да Госпада Бога, пакорліва просячы, каб грахі маладосці маёй дараваў, падказаў бы сэрцу майму, што з яго найсвяцейшае велічы хвалою вечнай было б». Ажыццяўленне зароку давялося адкласці на няпэўны тэрмін.
У 1576 годзе Сіротка лячыўся на водах Яварскіх пад Львовам. Як толькі ён ачуняў, то ў 1577 годзе на чале прыватнага атрада выступіў на берагі Дзвіны абараняць межы ВКЛ ад войскаў Івана Грознага. Геройствам князь не вызначыўся, але сам факт яго прысутнасці ў войску сведчыў, што Айчыну ён любіў не на словах.
У гэтым жа годзе адбыўся падзел бацькоўскіх уладанняў паміж Радзівіламі — Мікалаем Крыштофам і яго братамі Станіславам і Альбрэхтам. Сіротка стаў уладальнікам Нясвіжа, Ліпска, Лахвы, Шацка, Дубровы, Узды, Свержаня, Лукішак, а таксама маёнткаў Гарадок і Высокае ў Падляшшы. Апроч таго, ён валодаў Зэльвай, Чарнаўчыцамі, Белай і Мірскім графствам, якія перайшлі да яго ў 1568 годзе ад стрыечнага брата Юрыя Іллініча, і Шыдлавецкай латыфундыяй — спадчынай па маці. Да таго ж яшчэ ў 1569 годзе ён набыў Сталовічы, дзе стварыў камандорства Мальтыйскага ордэна. Нягледзячы на тое што Клецкае і Алыкскае княствы адышлі братам, Сіротка па-ранейшаму заставаўся буйнейшым магнатам у дзяржаве. Багацця досыць хапала на раскошнае жыццё, але хвароба прымушала думаць пра здароўе... і ўвогуле пра душу, сваё прызначэнне на зямлі. Ад зямнога да нябеснага накіраваў свой позірк князь. У 1578 годзе ён паведаміў папе Рыгору XIII пра свой намер наведаць Святую зямлю. «Благаславенне Апостальскага пасаду нашага, якога просіш, даём табе тым лістом нашым, і павяртання здароўя, і ўсяго найшчаслівейшага, і вясёлае ўдачлівасці, a таксама ласкавасці ад самога Госпада нашага зычым», —
адказаў папа. Аднак хвароба не дазваляла выправіцца ў пілігрымку. У 1578 годзе Сіротка лячыўся на водах у Германіі. Пасля вяртання ў Літву ў 1579 годзе Радзівіл зноў апрануў баявыя даспехі. Стафан Баторый летам выступіў з войскам на адваяванне ў маскавітаў Полацка. Вядома, Сіротка не мог адсядзецца дома: «...то ж стан мой рыцарскі патрабаваў ад мяне, каб я Каралю Пану майму проці супольнага Айчыны непрыяцеля дапамог». Сіротка і яго брат Альбрэхт выставілі атрад у 7000 вершнікаў. Для абароны Айчыны Сіротка не шкадаваў ні здароўя, ні грошай.
Паводле сваіх абавязкаў дворнага маршалка, Сіротка мог непасрэдна не ўдзельнічаць у баях, але пайшоў на штурм. Абломак дрэва, які адляцеў ад сцяны пры стрэле з ручніцы, ударыў князя ў твар і параніў вока. Цяпер да хвароб дадалося раненне. Сіротка палічыў гэта Божай карай за невыкананне зароку. Таму вырашыў у наступным годзе адправіцца ў пілігрымку. За гераізм Баторый надаў Сіротку 25 кастрычніка 1579 года пасаду вялікага маршалка ВКЛ.
Нарэшце ў лютым 1580 года Сіротка пакінуў дом з намерам выправіцца ў Святую зямлю. Летам ён лячыўся ў Італіі, спачатку ў Падуі, а пасля ў Луккі. Восень і зіму 1580—1581 гадоў князь пражыў у Венецыі, чакаючы карабля ў Палесціну. Аднак вестка, што на Усходзе лютуе эпідэмія, прымусіла Радзівіла вярнуцца на Радзіму. А там па-ранейшаму працягвалася вайна з Масковіяй. Стафан Баторый рыхтаваўся да паходу на Пскоў. Сіротка на чале сваёй почты (прыватнага ваеннага атрада) з 120 гусараў прыбыў у лагер караля каля Дзісны.
Як вядома, аблога Пскова закончылася няўдала. Ha BaenHaft радзе 12 кастрычніка 1581 года Сіротка рэзка крытыкаваў караля за дрэнную падрыхтоўку паходу, недахоп гарматаў і пораху. Крытыкаваў ён і свайго швагра, канцлера Яна Замойскага (ён быў жанаты на сястры Сіроткі Крысціне), якога лічыў кар'ерыстам. Увогуле ўвесь двор Баторыя ён называў «гняздом кар'ерыстаў». Вось такая метамарфоза: тое, што раней здавалася яму «мудрым і зычлівым», цяпер выклікала агіду, хоць да самога Стафана Баторыя Сіротка адносіўся з сімпатыяй. Як-ніяк, а Баторый прыходзіўся Радзівілам родзічам, бо яго бабуля Ганна паходзіла з іх роду. Пазней, у 1584 годзе, Сіротка прызнаецца Крыштофу Радзівілу Перуну: «Кароль да мяне ласкавы, як магу буду яму служыць». Ды і Баторый у сваёй палітыцы абапіраўся на Радзівілаў. Быў нават праект шлюбу Сіроткі з пляменніцай Стафана Баторыя.
Пратэст Радзівіла падштурхнуў літвінаў выступіць з патрабаваннем зняць аблогу Пскова. На вайсковай радзе кіраў-
нікоў войска BKA Сіротка нагадаў пра няўдалую аблогу Улы ў 1568 годзе, калі ў баях загінула 500 чалавек, а ад маразоў памерла і паўцякала каля 8 тысяч. «Найлепей ваяваць у Маскве, а зімой дома грэцца ў цёплага каміна», — мовіў Сіротка. Яго падтрымаў і вялікі гетман Мікалай Радзівіл Руды, які пачаў схіляць Баторыя заключыць мір з Іванам Грозным, пакуль войска яшчэ не замерзла ад маразоў. Урэшце Баторый прыняў гэтую прапанову. Папскі прадстаўнік езуіт Антоніо Пасевіно раіў Баторыю назначыць кіраўніком дэлегацыі на перамовах Мікалая Крыштофа Радзівіла. Але Сіроткі ўжо не было пад Псковам, бо з-за пагаршэння здароўя ён 1 лістапада паехаў дадому.
Было над чым падумаць князю. Без патрэбы марнуе здароўе сваё, і калі ўжо знаходзіць сілы ездзіць на вайну, дык чаму не можа выправіцца ў Святую зямлю, каб там шукаць ратунку. «То ж калі ўсё тое дзеля зямнога караля, або прыяцеля, або з патрэбы якое раблю, дык чаму ж бы цяжкасцей таго падарожжа меўся сцерагчыся, якое самому Богу, каралю над каралямі, даўцу ўсіх багаццяў святапрадна паабяцаў», — пісаў ён у «Пэрэгрынацыі», Ён цвёрда вырашыў выканаць свой намер і нават з удзячнасцю прыняць смерць на Святой зямлі, абы толькі пабачыць святыя мясціны. Рашэнне было прынята. Атрымаўшы дазвол ад караля пры іх сустрэчы ў Гародні, Сіротка 19 верасня 1582 года ў суправаджэнні 12 слуг і езуіта Леанарда Пацыфіка выправіўся з Нясвіжа ў нялёгкую і доўгую дарогу. Перад гэтым ён склаў тастамент, бо ўжо не спадзяваўся вярнуцца ў Айчыну. Дабраўшыся да Венецыі, пілігрым правёў там усю зіму. ГІапа рымскі Рыгор XIII, як, дарэчы, і Баторый, адгаворваў Сіротку ад яго намеру, запрашаў у Рым, каб змяніць яго зарок на іншыя «богабаязныя ўчынкі». Сіротка настойліва стаяў за выкананне зароку. Папа прыслаў апостальскае благаславенне, пацеркі і выдаў пашпарт. Апроч зычання бяспечнай дарогі папа ў пашпарце прадпісваў сваім падданым ласкава і шчодра прымаць пілігрыма, тое самае прасіў рабіць і не падданых.
I вось 16 красавіка 1583 года Сіротка ступіў на борт карабля, які плыў у Палесціну. Нялёгкім было падарожжа. Марскія штормы, цяжкі шлях пад спякотным сонцам, небяспечныя сустрэчы з ліхімі рабаўнікамі. Часта даводзілася спаць пад небам на адной сутане. Нічога вартага ўвагі не абмінуў Сіротка. Ён наведваў помнікі мінулага, славутыя мясціны, хрысціянскія храмы. На востраве Крыт агледзеў легендарны лабірынт Мінаса, руіны месца Гартыны. Падчас падарожжа па Палясціне паломнік наведваў мясціны, звязаныя з біблейскімі падзеямі: Баальбэк, дзе быў палац Сала-
Д.Кусто. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка.
Гравюра з «Кнігі пра знакамітых воінаў». 1601 г.
мона, Дамаск, дзе пабачыў дом Іуды, праехаў каля пушчы, дзе Хрыстос сямю хлябамі і дзвюма рыбамі накарміў чатыры тысячы чалавек, мінуў гару Табар. Нарэшце 25 чэрвеня 1583 года паломнік са сваімі спадарожнікамі ўвайшоў у Іерусалім.
Два тыдні прысвяціў Сіротка агляду хрысціянскіх святынь у Іерусаліме, тройчы маліўся ён каля Хрыстовай труны. Пабываў і на радзіме Хрыста ў Віфлееме. «Князь з Алыкі і Нясвіжа, граф на Шыддоўцу і Міры» быў узведзены Іеру-
салімскім канвентам бернардзінцаў у годнасць Рыцара божай труны. Вялікі гонар для яго! Шчодры князь аддзячыў бернардзінцаў багатымі дарамі і заказаў сабе лампаду каля Божай труны. Убачанае ў Святой зямлі Сіротка занатоўваў у дзённіку. «Не ўсё я ўжо там вельмі пільна аглядаў, але, як кажуць, што само ў вочы лезла, тое і запісваў. Тое, пра што толькі чуў, мала я дзе занатоўваў, бо расповедаў людскіх не меў я намеру запісваць, а хто там бываў, прызнае, што шмат я чаго досыць падрабязна, а ўсё праўдзіва, апісаў», — адзначыў у «Пэрэгрынацыі» Радзівіл.
На зваротным шляху Сіротка наведаў Егіпет. Экзатычная краіна ўразіла яго. У сваім дзённіку ён апісвае і помнікі культуры (напрыклад, піраміды ў Мемфісе), гарады, у якіх пабываў (Каір, Мемфіс, Александрыя), велічны Ніл, жывёл, расліны і, зразумела, норавы і звычаі тутэйшага насельніцтва. Усё гэта будзе цікава чытачу будучай кнігі, якую Сіротка задумаў напісаць, дапаможа пашырыць кругагляд землякоў. Гэтая высакародная задума вяла Сіротку нават у небяспечныя мясціны, як, напрыклад, у склеп піраміды.
Запал даследчыка ўсё больш разгараўся ў яго душы. Турэцкія ўлады пачалі падазраваць, што паломнік, які так рупліва цікавіўся краем, — шпіён. Султан нават выдаў загад схапіць яго і прывезці ў Стамбул. Але Сіротка своечасова пакінуў Егіпет.
9 кастрычніка 1583 года на галеры ён адпльгў з Александрыі, хоць небяспекі не пазбегнуў і цяпер. Некалькі сутак шторм насіў карабель па моры. Усе на караблі прыгатаваліся да апошняй хвіліны. Хвалі залівалі галеру, яна ледзь не патанула. Сіротку давялося тайком выкінуць дзве муміі, якія ён вёз, бо забабонныя маракі верылі, што гэтыя муміі прынеслі няшчасце. Усё ж шторм суцішыўся, і карабель даплыў да вострава Крыт.
Тры месяцы Сіротка правёў тут, чакаючы карабля ў Венецыю. Цяжкае падарожжа адняло нямала сіл, адчуваў ён сябе кепска, і пяць тыдняў яго мучыла гарачка з кашлем. Выратоўвалі вера і малітвы. Стомлены цяжкім падарожжам і хваравіты чалавек стаў моцным духам, і гэтая моц перамагала хваробу. 10 лістапада 1584 года Сіротка сеў на венецыянскую галеру, на якой і дабраўся да порта Антранта, адкуль на конях адправіўся да Венецыі.
Небяспека зноў падпільноўвала паломніка і яго спадарожнікаў. У Пішкарыі на іх напалі разбойнікі і абрабавалі да ніткі — забралі грошы, рэчы, у тым ліку залатыя вырабы, дарагія карункі. Маглі б і забіць, каб Сіротка набожна не сказаў сваім спадарожнікам: «Дарэмна іх прасіць, бо яны — людзі добрыя хрысціяне, але як патрэба іх гвалтоўная цісне,
дык мусяць браць, каб было з чаго жыць, але ж нас, напэўна, не заб'юць, бо мы ні ў чым не вінаватыя». Абрадаваныя разбойнікі, што іх не лічаць за ліхіх людзей, назвалі Радзівіла добрым чалавекам і даравалі яму і яго спадарожнікам жыццё, нават пакінулі ім двух мулаў. Каб надалей пазбегнуць сустрэч з рабаўнікамі, Сіротка ў бліжэйшай вёсцы наняў для суправаджэння знаёмых тых бандытаў, якія яго абрабавалі. Вось толькі плаціць ім не было чым. Сіротка спадзяваўся пазычыць грошы ў губернатара Анконы. Але той, убачыўшы абшарпанае адзенне Радзівіла, не паверыў, што гэта князь Свяшчэннай Рымскай імперыі. He дапамог і пашпарт папы. Губернатар палічыў Сіротку махляром, аблаяў яго і выгнаў. Пазней Радзівіл напіша пра гэты выпадак папе, і той зволіць губернатара з пасады.
Грошы Сіротка пазычыў у венецыянскага купца, але толькі тады, калі паказаў папскі пашпарт і грамату Баторыя. Вось з такімі прыгодамі дабіраўся князь дадому. Думаецца, яны былі недарэмнымі, бо князь спазнаў нястачу і зразумеў, як у такую хвіліну чалавеку патрэбна дапамога. Калі ў Святую зямлю адпраўляўся князь, то адтуль вяртаўся Чалавек. У доўгай дарозе неаднойчы сустракаўся Радзівіл з чалавечай высакароднасцю, дабрынёй і дапамогай. Князь з удзячнасцю ўспрыняў гэтыя светлыя праявы людскіх душ. I сам дапамагаў людзям, выкупіў з турэцкай няволі пяць хрысціян.
Вярнуўшыся дадому, прысвяціў сябе дабрачыннасці. «Даў Бог мне дастатак хлеба, абы яго і спажываў, і з другімі дзяліўся. Няхай мяне завуць не Радзівіл, а рад жавіл», — казаў Сіротка. Паломніцтва нібыта ачысціла яго душу ад былых грахоў, ён адчуваў сябе прасветленым і бачыў сэнс жыцця ў тым, каб несці Хрыстову веру. У акце ахвяравання на касцёл у Чарнаўчыцах (ад 17 кастрычніка 1588 года) Радзівіл адзначыць: «Калі ласка Госпада асвяціла нас адзінствам веры каталіцкай і калі выракліся ад ерэтычнай упартасці, то знайшлі суцяшэнне, што даў нам Гасподзь у Іерусаліме бачыць, дзе збаўца наш, прабываючы, збаўленне нам рыхтаваў, тады першая наша думка і найвялікшае намаганне былі, каб памнажэнне веры агульнай і праўдзівай каталіцкай умацоўваць, будаваць касцёлы стараўся адпаведна нашай сіле».
Пра сваё падарожжа ў Святую зямлю і Егіпет Сіротка напісаў кнігу пад назвай «Пэрэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю», якую друкар Георг Схёнфэлс выдаў на лацінскай мове ў 1601 годзе ў Брунесбергу (Бранёве). Для дапытлівага чытача гэта быў каралеўскі падарунак, бо ў сваім уяўленні ён мог прайсціся па Святой зямлі, пабываць у экзатычных мясцінах. Кніга была напісана простай мовай,
без асаблівых стылёвых антуражаў, у форме лістоў да ананімнага сябра і ў нейкай ступені з'яўлялася даведнікам пра Святую зямлю і Егіпет.
Радзівіл паказаў сваю шырокую эрудыцыю, цытаваў старажытных гісторыкаў Флавія, Плінія, Тацыта, Кедрэна, Веньяміна і іншых. Часта выкарыстоўваў народныя прымаўкі. I кнігу заўважылі. Ужо ў 1605 годзе яна выйшла на нямецкай мове, у 1607, 1611, 1617, 1683, 1745, 1847, 1925, 1962 гадах яна выдавалася на польскай мове; у 1614, 1753, 1756 гадах перавыдавалася на лаціне. У 1787 годзе «Пэрэгрынацыя» перакладзена на рускую мову, а ў 1879 годзе пабачыла свет другое выданне. Фрагменты «Пэрэгрынацыі» перакладаліся на французскую мову.
Чалавек, які дакрануўся да вечнасці, ведаў сапраўдную каштоўнасць жыцця. Чаго здзіўляцца, што Сіротка адмаўляецца ад высокіх дзяржаўных пасад і прысвячае сябе дабрачыннасці. На ўсе намаганні езуітаў, просьбы нунцыя А.Балагнэта ён не пажадаў заняць пасаду віленскага ваяводы пасля смерці Мікалая Рудога. He прыняў гэтую пасаду, нават калі яе даваў Стафан Баторый. «Радзівілам я буду, хоць ніякай пасады не буду мець, і досыць мне гэтага», — пісаў ён Крыштофу Радзівілу Перуну, які стаў замест яго віленскім ваяводам.
Пасля вяртання з пілігрымкі ў жыцці Мікалая Крыштофа адбылася важная падзея — ён ажаніўся. 24 снежня 1584 года ў маёнтку Дзераўная ён узяў шлюб з пятнаццацігадовай дачкой валынскага ваяводы Андрэя Вішнявецкага Альжбетай Эфіміяй. Да гэтага часу Сіротка пазбягаў жаніцца, баючыся заразіць венерычнай хваробай будучую жонку, таму зразумела, што рашэнне ажаніцца далося яму нялёгка. Магчыма, пакорлівы і цярплівы характар Альжбеты Эфіміі падкупіў Сіротку.
Дванаццаць гадоў пражылі яны разам. 9 лістапада 1596 года Альжбета Эфімія памерла ў Белай. Сіротка любіў жонку і вельмі балюча перажываў яе смерць. «Да Дзераўной дарога мне зарасла, як і да кожнага маёнтка нябожчыцы маёй жонкі, і, можа быць, адрокся б, пакуль жыву, бываць у іх, калі б жаль не адчуваў, успамінаючы, хто там была гаспадыня», — дзяліўся Сіротка сваім болем з Крыштофам Перуном. Здавалася, жыццё ўвесь час выпрабоўвае яго на трываласць. Давялося яму хаваць і дзяцей — сына Мікалая, які нарадзіўся ў 1588 годзе і пражыў усяго 10 месяцаў, дачокблізнят Крысціну (1593—1599) і Катаржыну (1593—1600), a ў 1607 годзе ў Балоніі, дзе ён вучыўся, памёр любімы сын Крыштоф Мікалай. Даследчыкі лічаць, што прычынай іх смерці, як і бяздзетнасць яго сыноў Яна Ежы (1588—1625),
Т.Макоўскі. Замак у Алыцы. XVI cm.
Альбрэхта Уладзіслава (1589—1642), і была якраз хвароба бацькі. Магчыма, Сіротка гэта разумеў. Тады можна ўявіць пакуты яго сумлення і боль сэрца. Яшчэ адзін сын Сіроткі Зыгмунт Караль (1591—1642) не меў дзяцей, але ён быў камандорам сталовіцкім Мальтыйскага ордэна і не меў права жаніцца. Толькі малодшы сын Аляксандр Людвік (1594— 1654), полацкі ваявода, не даў згаснуць нясвіжскай галіне Радзівілаў, яго дзеці і прадоўжаць род. Дачка Альжбета (1585—1618) была нешчаслівай у жыцці. Яе муж, люблінскі ваявода Габрыель Тэнчынскі, гуляў і тыднямі не з'яўляўся дадому. Калі ён у 1617 годзе памёр, Альжбета выйшла замуж за Крыштофа Кішку, але пражыла толькі год. Як бачым, сямейнае жыццё Сіроткі склалася не вельмі шчасліва. I ён напісаў на помніку дачкам Крысціне і Катаржыне ў манастыры бенедыкцінак, што Бог сілкуе яго хлебам, слязой і горыччу.
Ажыццяўленне асветніцкай і дабрачыннай місіі (пэўна, менавіта так успрымаў ён сваю дзейнасць) Сіротка пачаў адразу пасля вяртання з пілігрымкі. Ужо ў 1584 годзе ў горадзе Нясвіжы па яго запрашэнню з'явіліся езуіты Войцах Мрашкоўскі і Крыштоф Астроўскі і адкрылі школу. Адначасова вялося будаўніцтва касцёла, езуіцкага калегіума і замка. Будынкі ўзводзіліся па праекту італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні (1541-—1605) — вучня вядомых дойлідаў Джакома Бароці да Віньёлы і Джакома дэла Порты. Езуіцкі касцёл, на будаўніцтва якога Сіротка ахвяраваў 20 тыс. злотых, Бернардоні ўзводзіў па ўзору касцёла Эль Джэзу ў Рыме, і гэта быў другі будынак у стылі барока ў Еўропе. У капанні фундамента пад касцёл удзельнічалі сам Сіротка,
яго жонка і брат Станіслаў. У 1593 годзе касцёл пабудавалі, якому Сіротка ахвяраваў прывезены з Іерусаліма кавалак слупа, каля якога бічавалі Хрыста, і манну, што выцякала з мошчаў св. Мікалая. Пазней, у 1599 годзе, было завершана будаўніцтва езуіцкага калегіума. На месцы старога замка з цягам часу паўстаў новы замак, абкружаны землянымі валамі і бастыёнамі, — ён быў лепшым і прыгажэйшым ва ўсёй Літве.
Сіротка дамогся ад Баторыя надання Нясвіжу Магдэбургскага права, прывілей на якое кароль падпісаў у Гародні 23 красавіка 1586 года. 3 гэтага часу пачалася новая гісторыя Нясвіжа. За лічаныя гады ён змяніў сваё аблічча — «вясковы зацішак» стаў сапраўды горадам з каменнай ратушай, велічнымі храмамі, абарончай сцяной з вежамі. Па задуме Сіроткі, Нясвіж павінен быць узорам для астатніх гарадоў Вялікага княства. Многія беларускія магнаты затым ператваралі свае гарады ў культурныя аазісы, упрыгожвалі іх храмамі і палацамі. Час збярог памяткі дзейнасці Сіроткі — касцёлы ў Нясвіжы, Міры, Свержані, Чарнаўчыцах, Нясвіжскі замак, пабудаваныя на яго сродкі. Варта ўбачыць гэтыя шэдэўры беларускага дойлідства, каб зразумець, што зробленае князем мае вялікае і выключнае значэнне — гэта скарб нашай культурнай спадчыны.
Думаў Сіротка пра захаванне родавых уладанняў і стварэнне маярату. Па яго ініцыятыве 20 ліпеня 1586 года браты Радзівілы — Мікалай Крыштоф, Станіслаў і Альбрэхт — у Нясвіжы заключылі дамову, паводде якой уладанні нясвіжскіх Радзівілаў пераходзяць у спадчыну толькі па мужчынскай лініі; пасля смерці апошняга ардынатара ўладанні пераходзяць родзічам; дочкі атрымліваюць у спадчыну толькі рухомую маёмасць (за выключэннем зброі і таго, што па літоўскаму праву павінна заставацца пры нерухомай маёмасці), а з маёнткаў адпаведна іх велічыні атрымліваюць грашовую суму; правы ўласнасці на галоўныя ўладанні — Алыку, Клецк, Мір, Нясвіж — не могуць быць перададзены, а ў крайнім выпадку толькі 1/4 будзе аддадзена пад заставу (заклад пэўнай маёмасці з правам яе выкупу. — В.Ч.); пры адсутнасці апекуноў клопат пра малалетніх ускладаецца на сямейную раду-
Гэты дакумент падпісаў у Трыбунале ВКЛ Альбрэхт Радзівіл, які па яго просьбе ў Гародні 16 жніўня 1586 года зацвердзіў Стафан Баторый. Браты падзялілі маярат на тры часткі: нясвіжскі, клецкі і алыцкі. Дзякуючы стварэнню маярату нясвіжскія Радзівілы здолелі захаваць свае ўладанні, a значыць, сваю эканамічную і палітычную моц.
Палац у Белай. 1863 г.
He забываўся Сіротка і пра Мір. Там таксама будаваўся касцёл у стылі барока і перабудоўваўся замак. Былі ўзведзены касцёл і рэнесансны палац у Белай.
Усе гэтыя клопаты па будаўніцтву, а таксама хвароба адцягвалі ўвагу Сіроткі ад палітычнага жыцця дзяржавы. Вясной 1586 года ён адмовіўся ад пасады вялікага маршалка. Аднак Радзівіл быў патрэбны Баторыю ў сенаце, таму ён надаў Сіротку пасаду трокскага кашталяна, неабцяжараную вялікімі абавязкамі, але сенатарскую. I ўсё ж, калі вырашаўся лёс дзяржавы, Сіротка знаходзіў сілы ўдзельнічаць у палітычным жыцці. Так, у часы трэцяга безгаспадарства Сіротка становіцца адной з галоўных асоб ВКЛ. Ён вядзе перамовы з пасламі цара Фёдара Іванавіча Елізарам Ржэўскім і Захарам Свізяявым наконт уніі ВКЛ і Рускай дзяржавы. Ён быў не супраць кандыдатуры цара на пасад Рэчы Паспалітай, але на разрыў уніі з Полыпчай літвіны не пагадзіліся. Крыштофу Радзівілу Сіротка паведамляў: «Праўда, паводде чутак, цар не здольны да кіравання, але з гэтым можна і змірыцца, калі ўдасца вырашыць пытанне, хто будзе апекуном, і ліцвіны не пасварацца на гэтай глебе з палякамі, якія жадаюць усім запраўляць».
Але пазней Сіротка адмовіўся ад кандыдатуры Фёдара. «Бо паведамілі, што той маскоўскі розуму не мае, дык быў
бы найлепшым, але ж што будзе пры ім?» На гэта пытанне цяжка было адказаць. He задавальняла Радзівіла і кандыдатура шведскага каралевіча Жыгімонта Вазы, бо лічыў, што з-за маладых гадоў ён не здольны кіраваць дзяржавай. Як і раней, Сіротка падтрымліваў Габсбургаў — на гэты раз арцгерцага Максіміляна. 1 чэрвеня 1587 года на з'ездзе ў Ваўкавыску Сіротка і яго брат віленскі біскуп Юрый агітавалі за Максіміляна, але не пераканалі літвінскую шляхту падтрымліваць яго. Элекцыйны сойм закончыўся абвяшчэннем каралёў Рэчы Паспалітай — Жыгімонта Вазы (19 жніўня) партыяй Яна Замойскага і Максіміляна (22 жніўня) партыяй Габсбурга, у якую ўваходзілі Сіротка і Юрый Радзівіл. Сіротка заявіў на сойме: «Масквіцін вельмі моцны, толькі ён схізматык, а ў ніякай меры яго дазволіць не магу... Пра каралевіча шведскага мовіць не хачу, бо пададзены праз гвалт».
Выйсце было адно — узброеная барацьба. Хто пераможа, той і стане каралём. Паслу Максіміляна аламуцкаму біскупу Станіславу Паўлоўскаму Сіротка раіў: «Хто будзе хутчэйшы, той будзе мацнейшы». А ў лісце да Максіміляна пісаў, каб прыслаў у Вільню пасла пацвердзіць прывілеі Вялікага княства Літоўскага. Замест гэтага Максімілян у кастрычніку 1587 года ўзяў у аблогу Кракаў. Сіротка прапаноўваў Максіміляну план дзеянняў — больш рэальны і эфектыўны. Зняць аблогу з Кракава і прыбыць у Літву, дзе Максіміляна абвесцяць вялікім князем літоўскім, тады палякі міжволі прызнаюць яго каралём. Максімілян не паслухаўся, а дарэмна. Войска яго было разбіта, а Жыгімонт Ваза 28 снежня 1587 года каранаваўся ў Кракаве.
Спачатку Сіротка адмоўна ставіўся да новага караля і не хацеў ведаць і бачыць, што робіцца пры каралеўскім двары. Аднак пасля змяніў да яго адносіны — бараніў на соймах ад нападак партый Замоўскага і Габсбурга. «Асобу ВКЛ як успамінаў і ўспамінаць павінен, бо з крыві каралеўскае народжаны, набожны і разумны», — казаў пра яго Сіротка. I як падзяку за падтрымку Жыгімонт Ваза 10 жніўня 1590 года надаў Радзівілу пасаду трокскага ваяводы. 3 гэтым наданнем зноў наступіла эпоха палітычнай гегемоніі Радзівілаў у ВКЛ, бо ў іх руках знаходзіліся важнейшыя пасады — Віленскае і Трокскае ваяводствы, вялікае гетманства, вялікае маршальства, Віленскае біскупства. А галавой роду быў Мікалай Крыштоф.
Можа, і не так актыўна ён удзельнічаў у дзяржаўным жыцці, але ўплыў Сіроткі на яго адчуваўся. Калі ў 1595 годзе на Беларусь уварваліся казакі Севярына Налівайкі, Сіротка сабраў у Нясвіжы нараду паноў-рады: Крыштофа Радзівіла, наваградскага ваяводу Тэадора Скуміна Тышкевіча, мсціслаў-
скага ваяводу Гераніма Хадкевіча, падскарбія Дзмітрыя Халецкага, Адама Храптовіча. Было вырашана абвясціць паспалітае рушэнне. 3 Нясвіжа выступіў атрад у тысячу вершнікаў, складзены з магнацкіх почтаў, у тым ліку і Сіроткі. A ў Капылі ён сабраў з Наваградскага ваяводства паспалітае рушэнне ў 3 тысячы чалавек, але «з справованя людьмн вымовал н здавал то пану воеводе новогродскому». Негледзячы на слабае здароўе, Сіротка выступіў у паход. 4 лютага ў сваім маёнтку Шацку князь сабраў мінскую шляхту. Агульныя сілы ўзначаліў вялікі гетман Крыштоф Радзівіл. Ён стаяў лагерам каля Клецка і засланіў казакам шлях у Літву. A што было б, калі б яны туды ўварваліся? Лёс спаленага і разрабаванага казакамі Магілёва добра паказаў, што чакала Літву.
Аўтарытэт Сіроткі спатрэбіўся і пры такой важнай падзеі, як заключэнне ў 1596 годзе царкоўнай уніі ў Бярэсці. Сіротка разам з Львом Сапегам і Дзмітрыем Халецкім як каралеўскія камісары ўдзельнічалі ў працы Берасцейскага сабора. Папа рымскі Клеменс VIII у сваім лісце прасіў Радзівіла спрыяць заключэнню уніі, што і адбылося 9 кастрычніка 1596 года. Імя «яснеосвецоного Мнколая Крнштофа Раднвнла княжатн на Олыце н Несвежу, воеводы Троцкого» было ўнесена ў Саборную грамату.
У нялёгкі для караля час, калі ў 1607 годзе супраць яго ўзяў рокаш кракаўскі ваявода Мікалай Жабрыдоўскі, Сіротка падтрымаў Жыгімонта. На Варшаўскім сойме Радзівіла назначылі каралеўскім камісарам для перамоў з ракашанамі. Але перамовы не далі выніку — ракашане не згадзіліся прымірыцца з каралём. Драматызм становішча быў у тым, што маршалкам рокашу мяцежнікі абралі пляменніка Сіроткі Януша Радзівіла. Абураны на Януша, Сіротка заявіў, што калі адзін з Радзівілаў спляміў гонар свайго дому, то сам ён хоча аднавіць годнасць Радзівілаў сваёю крывёю. I словы свае не кінуў на вецер, асабіста ўзначаліў прыватную почту. Вялікі гетман Ян Карл Хадкевіч ледзь угаварыў Сіротку не ўдзельнічаць у бітве.
Пасля паражэння ракашан Сіротка прыклаў усе намаганні, каб прымірыць Януша Радзівіла з каралём. У верасні 1607 года ён выклікаў пляменніка ў Нясвіж, дзе разам з Львом Сапегам вучылі яго розуму, наказвалі апамятацца і верна служыць Айчыне і свайму пану. Януш не паслухаў дзядзьку. Тады Сіротка прасіў караля дараваць пляменніка, зважаючы ўвагу на яго маладыя гады і неўтаймаваныя эмоцыі. Пісаў Сіротка і самому Жабрыдоўскаму, прасіў таго шукаць паразумення з каралём. I той прымірыўся з Жыгімонтам Вазам. Але Януш па-ранейшаму заставаўся непрымірымым.
Нарэшце Сіротка выкарыстаў апошні сродак уздзеяння на ўпартага пляменніка, сабраў у канцы мая 1608 года родавую раду — брата Януша Крыштофа, Юрыя Радзівіла. Невядома, што казалі Радзівілы свайму родзічу, але, пэўна, пачуў ён шмат непрыемных слоў. Дасюль ніхто з Радзівілаў не быў здраднікам свайму пану. Вынікам гэтай размовы было тое, што ў чэрвені Януш напісаў ліст каралю, у якім прасіў прабачэння і абяцаў яму верна служыць. Жыгімонт Ваза адказаў, што прымае яго да «ласкі нашай», а таксама нагадаў, што заслута ў гэтым Сіроткі, які «заўсёды ласку нашу зарабляў, колькі разоў пры нас стойка трываў, не шкадуючы здароўя і маёмасці». Трэба думаць, не за свой род так клапаціўся Сіротка (Януша ён недалюбліваў за «ерась» і зняважліва называў яго «аблудным гутенотам»), а за спакой Айчыны. Таму і стрымліваў вялікага гетмана Яна Карла Хадкевіча ад нападу на Бярэсце, дзе Януш Радзівіл збіраў мяцежнікаў і зрэшты памірыў іх. Таму і выступаў супраць вайны з Масковіяй, асуджаў авантуру з Лжэдзмітрыем. Таму і выстаўляў свае атрады для абароны Лівоніі ад шведаў. Ен думаў па-дзяржаўнаму.
Хто, як не Мікалай Крыштоф Сіротка, павінен быў займаць першае месца сярод паноў-рады? Гэта ні ў каго не выклікала сумнення. 26 сакавіка 1604 года Жыгімонт Ваза надаў яму пасаду віленскага ваяводы. Сіротка разумеў, які цяжар і якую адказнасць бярэ на сябе. Пры сустрэчы з каралём ён мовіў: «...я чалавек стары, хворы, нямоглы, калі не змагу ўслужыць Яго Каралеўскай Мосці, дык не нядбайству майму, а маім хваробам гэта прыпісаць трэба». Але, як вынікае з прыведзеных фактаў, служыў Сіротка, «не шкадуючы здароўя і маёмасці». Менавіта яму падчас вайны з Масковіяй у 1609—1611 гадах даверыў Жыгімонт Ваза апеку над сваёй жонкай Канстанцыяй і сынам Уладзіславам, якія жылі ў Вільні. Вядома, такі давер трэба было заслужыць.
Як гэта ні сумна прызнаваць, але ў гады, калі кіраваў Сіротка Віленскім ваяводствам, у Вільні адбываліся рэлігійныя канфлікты католікаў з пратэстантамі. У 1611 годзе згарэў пратэстанцкі збор. Езуіты палілі на плошчах «ерэтычныя» кнігі, сярод якіх і берасцейскую Біблію, надрукаваную на сродкі бацькі Сіроткі. Хоць ён і шкадаваў, што «той збор ушчэнт згарэў», але не пратэставаў супраць спалення кніг. Увогуле ў яго адносінах да Рэфармацыі адчуваецца ўплыў езуітаў — непрымірымасць, амаль што нянавісць. Кальвініст Януш Радзівіл для яго «аблудны гугенот», пратэстанты-французы— «нікчэмная нацыя». Бацькоўскую друкарню, якая належала кальвіністам, аддаў у Віленскую езуіцкую акадэмію. Павы-
Т.Макоўскі. Выгляд Нясвіжа ў другой палове XVI ст.
ганяў усіх кальвіністаў са сваіх уладанняў і закрьгў пратэстанцкія зборы і школы. Аднак «служнл в потребах его княжеской мнлостн» кальвініст Фёдар Еўлашоўскі. Меў Сіротка стасункі з кальвіністам Андрэем Воланам, які прысвяціў яму панегірык. А «аблудны гутенот» Януш Радзівіл з 1604 па 1607 год жыў у Нясвіжскім замку. Калі ж у 1591 годзе згарэў у Вільні збор, Сіротка заявіў Крыштофу Перуну, што католікаў, якія спалілі гэты храм, «мусіць зваць здраднікамі».
Дзіўна, як у ім ужываліся нецярпімасць да іншых канфесій і рэлігійная талерантнасць? Калі падчас пілігрымкі нейкі армянскі біскуп спытаў, як яму падабаюцца набажэнствы розных народаў, Сіротка шчыра адказаў, што падабаюцца, «бо хоць рознымі мовамі і абрадамі, але ж аднаго Госпада Бога хваляць». Так мог сказаць чалавек, які падняўся над міжканфесіяльнымі супярэчнасцямі. Можа гэтым і тлумачацца яго прыязныя адносіны да праваслаўя. У 1577 годзе Сіротка выдаў дарчы прывілей царкве Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Нясвіжы, напісаны на беларускай мове. Ён пабудаваў на старым рынку ў Нясвіжы Георгіеўскую царкву, Свята-Троіцкую — у Міры, Успенскую царкву — у Свержані.
Князь быў шчырым вернікам і ніколі не забываўся пра сваю місію — «памнажэнне веры агульнай і праўдзівай каталіцкай». На яго сродкі былі пабудаваны апроч езуіцкага калегіума і касцёла манастыр бернардзінцаў (1614), касцёлы Св. Бенедзікта ў Нясвіжы, Св. Міхаіла каля горада, а таксама фарныя касцёлы ў Дуброве (1576), у Свержані (закладзены ў 1588), Белай (1596), Чарнаўчыцах (1595) і Міры (1605),
Дзераўной (закладзены ў 1590), Янішках (каля 1607), першы жаночы манастыр у ВКЛ (бернардзінак у Нясвіжы, 1596). Легенда распавядае, што Сіротка ахвяраваў нямала золата ліцейшчыкам, каб яны дадалі яго ў расплаў бронзы пры ліцці 600-пудовага звона для касцёла ў Міры. Гук звона атрымаўся такім магутным, што і прымаўку прыдумалі: «Раве, як Мірскі звон».
Сваё жыццёвае крэда і адносіны да сваёй дзейнасці князь выказаў у 1589 годзе ў лісце да ігуменні бенедыкцінскага манастыра ў Холме Магдалены Мартэскай: «...ідзе пра маё сумленне, якое з радасцю чыстым Пану Богу ахвяраваў, ідзе таксама пра добрае маё імя ў людзей, якім з ласкі Божай ніколі шкоды не прынёс, ідзе пра славу, якую маю за добрыя мае ўчынкі і не хачу такі шанс згубіць... Бачыць Бог, якім сэрцам гэта чыню (бо ніхто не можа яго ашукаць). Дабра душэўнага шукаю і сабе, і людзям».
He забываўся ён і пра сваіх дзяцей, хацеў іх абараніць ад безразважлівасці маладосці. Пэўна, не толькі гісторыкаў, але і філосафаў зацікавіць «наказ» Сіроткі сваім сынам. Умудроны гадамі, перажытым і перадуманым, чалавек дзяліўся сваім жыццёвым вопытам і настаўляў «жаўтаротых» юнакоў. «Жадаў бы і тое нагадаць: таму што ў маладых гадах хочацца быць сярод людзей дзеля бесклапотнасці, дык не лянуйцеся бываць на генеральных з'ездах, прыглядацца і вучыцца Айчыне служыць, намагацца таго, каб быць добрым слутой В.К.Літоўскаму. Сцеражыцеся пыхі і таго, што да яе прыводзіць, як найстрашнейшага граху, паводзячы перад кожнымі і сабой сціпла, не з боязі або нягоднасці, а з-за прыроджанай цноты. Страт незваротных, непатрэбных, свавольнага жыцця і безразважнага п'янства, распуты, строеў або ўбораў пышных, слуг новых, маладых, недасведчаных (з чаго бывае злая слава) і іншых рэчаў, спакуслівых і прывабных у маладосці, як агня і заразы паветранай, сцерагчыся.
Пану свайму ахвотна і верна ў падданстве служыце, ад бунтаў усякіх, звадак супраць яго і Айчыны дбайна і абачліва адварочвайцеся.
Да прыяцеляў і да ўсіх добрых будзьце добразычлівымі, шчырымі, найбольш мілуйце і не саромецеся іх.
Над падданымі будзьце міласэрнымі, не дапускайце прыцясняць іх і самім вам няхай таго боязь Божая забараняе. Да ўраднікаў не дапускайце, кожнага самі добра і цярпліва выслухайце, калі блізкія вашы і таксама Пан Бог пра іх рупіцца, як пра шаноўнага пана. Няхай заўжды будзе перад вашымі вачамі Божая боязь і павіннасць да бліжэйшага, тады і страж Божы будзе над вамі, які і душу, і цела вашы будзе бараніць...
Езуіцкі калегіум у Нясвіжы. Галоўны фасад і план
Паглядзіце на мяне, які я малады, але з падарваным здароўем, толькі таму што Пану Богу аддаўся (што ён сам бачыў у маім сэрцы) ... і ўсялякія святыя месцы бачыў і таму нямала краёў аб'ехаў, а вярнуўшыся на Айчыну, розных духоўных і цялесных радасцей спазнаў, а Ён з міласэрнасці захоўваў мяне ад усялякіх небяспек (магу ганарыцца гэтым, хоць і няварты гэтага, бо як угнаенне і здыхляціна я ў яго вачах) як аднаго з сваіх слуг, хвала і гонар яму за гэта!» Каменціраваць гэтую «навуку» Сіроткі залішне.
Як бы ні любіў ён сваіх дзяцей, як бы ні клапаціўся пра іх, але адчуваў сябе вінаватым перад імі, бо перадаў ім благую спадчыну — свае хваробы, адняў у іх здароўе, а ў некаторых і жыццё. Таму ў сваім тастаменце шчыра напісаў: «Пана Бога са слязамі горкімі прашу, каб за грахі мае іх не караў, захоўваў у дабраце сваёй святой паводде сваёй волі, каб яны за мяне, бацьку, у агульнага бацькі майго і свайго найвышэйшага прасілі».
I ўсё ж хваробы даліся Сіротку ў знакі. Сіл заставалася ўсё менш. У 1611 годзе ён цяжка хварэў. «Нейкі флюс у горле, востры і болесны» перашкаджаў яму есці і піць. Янушу Радзівілу Сіротка са скрухай прызнаўся: «Не было мне ніколі цяжка, але цяпер цяжкасці з'ядаюць так, што таксама і на зрок сышоў». 3 1611 года Сіротка амаль бязвыезна жыве ў Нясвіжы. He разлічваў на доўгія гады, нават у 1612 годзе склаў ужо тастамент, чакаючы смерць. У гэты час хвалявала яго, каб засталося чыстым сумленне і не зганьбавалася яго добрае імя, каб «за найменшы ўчынак не падлягаць людскім языкам». У тастаменце Сіротка просіць прабачэння ва ўсіх кроўных, блізкіх, падданых, калі ён каго нечым пакрыўдзіў: «...прашу пра апошнюю ласку, каб мне ўсе грахі хрысціянскія адпусцілі, калі каго неяк утнявіў (без чаго прызнаюся,
што не было як жыць на свеце мне грэшнаму). Ніколі, бачыць Бог, злога жадання і нянавісці да нікога не меў і нічога злога і неспрыяльнага нікому не ўчыніў. Ніякага ўчынку шкоднага, шкоды якой ані помсты ад сябе, а тым болып ад Пана Бога, ані на душу, ані на цела, ані на маёмасць не жадаў, але ўвогуле за душу кожнага паводде наказу Божага і павіннасці хрысціянскай грэшную малітву маю прамаўляў».
Бог даў Сіротку яшчэ час. Гэты час князь хацеў выкарыстаць як мага лепей. He, ён не шукаў жыццёвых асалод, было не да іх. Хацеў паспець тое, што не зрабіў. Пэўна, адчуваў ён радасць і задавальненне, калі ў 1613 годзе пабачыў «Дакладны выгляд Вялікага княства Літоўскага і другіх краін, да яго прымыкаючых, складзены і выданы дбаннем, клопатам і на сродкі святлейшага і высакароднага князя і пана Мікалая Крыштофа Радзівіла...» Гэта была славутая Радзівілаўская карта ВКЛ. Больш за 16 гадоў спатрэбілася, каб скласці яе. Картографы Мацей Струбіч, Шымон Ярашэвіч (дарэчы, нясвіжскі мешчанін), гравёр Тамаш Макоўскі аб'ездзілі ўсю Літву, Беларусь, Жамойць, Украіну, каб сабраць дакладныя звесткі пра гарады, мястэчкі, рэкі, азёры. I вось у 1613 годзе ў Амстэрдаме ў друкарні Г.Герціса карта была надрукавана на чатырох вялікіх лістах. Яна з'явілася своеасаблівым даведнікам пра ВКЛ. Кароткія нататкі, змешчаныя на ёй, расказвалі пра гісторыю дзяржавы, бітвы пад Оршай, на рацэ Ула, узяцце Полацка. А ў дадатку да карты прыводзілася падрабязнае апісанне Літвы, Белай Русі, Палесся. Цяпер Еўропа магла даведацца пра яго край, які Сіротка хацеў зрабіць не горшым за іншыя краіны.
Шмат увагі Сіротка надаваў збору мастацкіх і культурных каштоўнасцей. Прыгажосць, створаную чалавекам, ён разумеў і адчуваў душой. Красамоўнае яго выказванне пра царкву ў Віфлееме: «Якая прыгажосць цудоўна аздобленай царквы той і велічнасць, цяжка словамі апісаць!»
У Нясвіжскім замку Сіротка стварыў карцінную галерэю. Па запрашэнню князя ў замку працавалі мастакі Юрый Сток і Тамаш Макоўскі. Магчыма, менавіта Юрый Сток і быў аўтарам серыі партрэтаў Радзівілаў, гэтак званых «у лаўровым вянку». А Тамаш Макоўскі зрабіў гравюры відаў гарадоў Нясвіжа, Клецка, Вільні, Біржаў, Коўна, Смаленска, ілюстраваў кнігу Крыштофа Мікалая Дарагастайскага «Гіпіка» (дарэчы, яе рэдагаваў сам Сіротка), «Пэрэгрынацыю» і іншыя. Кнігамі князь не менш захапляўся, чым мастацтвам. Бібліятэка Сіроткі налічвала больш за 700 кніг, на той час значная колькасць. Некаторыя кнігі князю прысылалі іх аўтары: кардынал Цэсар Бараніс свой славуты твор «Annales Ecclesia»,
Дарагастайскі «Гіпіку». Лукаш Гарніцкі, Станіслаў Сакалоўскі, Ян Латоша, Себасцьян Петрыцы, Аляксандр Гваніні, Ян Пратасевіч, Андрэй Волан прысвяцілі яму свае творы. Сіротка даражыў бібліятэкай і запаветаваў сынам, каб яна «не была разабрана, бо гэта ёсць у людзей божых аздоба, дык любіце бібліятэку». На яго сродкі была выдадзена ў 1579 годзе ў Вільні кніга Пятра Скаргі «Жыціі святых».
Наладзіў князь у замку і збраёўню, дзе захоўваліся рыцарскія даспехі, зброя, гарматы. Такім чынам Сіротка заснаваў у Нясвіжы калекцыі мастацтва і бібліятэку, якія папаўнялі яго нашчадкі. Страсць да калекцыяніравання ў Сіроткі была ў крыві. Езуіт Канопка трапна заўважыў, што князь з Нясвіжа дзе толькі што-небудзь убачыць каштоўнае або незвычайнае, то жадае мець у сябе.
Апошнія гады свайго жыцця Сіротка хварэў. «Слых дык даўно страціў, зрок мой таксама значна гіне, а болей усяго памяць, і нават моўлю з вялікай цяжкасцю, што ледзь мяне зразумець часам могуць, зрабіўся сапраўды паўчалавекам», — пісаў Сіротка Янушу Радзівілу. Але свае хваробы трываў і нават жартаваў: «Так больш з аптэкі ем, чым з кухні», «як старую скапу кульгавую, так мяне лечаць».
Хоць Сіротка і адышоў ад палітычнага жыцця, але паранейшаму яго аўтарытэт у краі быў вялікі. Невыпадкова, што яго прызналі апекуном сваіх дзяцей Ян Карл Хадкевіч, віцебскі ваявода Мікалай Сапега, смаленскі кашталян Юрый Зяновіч, Крыштоф Пярун і яго брат наваградскі ваявода Мікалай.
Памёр Мікалай Крыштоф Радзівіл 28 лютага 1616 года. Паводде запавету, яго пахавалі ў адзенні пілігрыма ў езуіцкім касцёле. «Не кажу таго з ліслівасці, бо гэта далёка ад мяне, не кажу як сваяк, але ўсё дабро Айчыны з тым значным чалавекам у труну пайшло», — пісаў сынам Сіроткі Ян Карл Хадкевіч. Так ён ацаніў значэнне Мікалая Крыштофа Радзівіла для ВКЛ.
Сіротка сам прыдумаў эпітафію сабе на помнік у езуіцкім касцёле: «Перад тварам смерці кожны не рыцар, а толькі вандроўнік». I над сваёй труной прасіў напісаць па-латыні: «Я ішоў і прыйшоў да сябе, як і ўсе мае продкі».
«СПАКОЙ АЙЧЫНЫ ДА СКОНУ ДЗЁН БУДУ СЦЕРАГЧЫ»
ЛЕЎ САПЕГА
Ен ішоў наперадзе свайго часу і хацеў весці за сабой грамадства. А грамадства азіралася назад, у прызвычаены і знаёмы ўчарашні дзень. Грамадства не разумела яго, бо шукала пажытак у сённяшнім дні.
Жыццёвым дэвізам ддя Льва Сапегі было перакананне: «Не толькі я, але і жыццё маё належыць Айчыне».
Нарадзіўся Леў Сапега 2 красавіка 1557 года ў маёнтку Астроўна Віцебскага ваяводства. У сямігадовым узросце бацькі аддалі сына ў прыватную школу пры нясвіжскім двары князя Мікалая Чорнага. Пасля ў сяброўстве з ягонымі сынамі Юрыем ды Станіславам вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. Праўда, пазней Сапега скептычна ставіўся і да сваёй вучобы, і да свайго студэнцкага жыцця. «Кідаўся я тады на розныя спакусы і быў дурны, як авечка, асабліва калі вучыўся ў нямецкіх ерытычных школах». Але ж і веды грунтоўныя атрымаў, і духам вальнадумстваў прасякнуўся. Малады Сапега так уразіў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя веданнем законаў і лаціны, сваім разважлівым розумам, што той узяў яго да сябе сакратаром, а праз год прызначыў пісарам у велікакняжацкую канцылярыю. Кар'ера пачалася добра. Разам з канцлерам Астафіем Валовічам і падканцлерам Крыштофам Радзівілам ён працуе над стварэннем вышэйшага апеляцыйнага суда — Трыбунала Вялікага княства. Аднак найболып глыбока праявіў сябе Сапега як заканадаўца, калі ўзначаліў камісію па складанню новага зводу законаў Вялікага княства — Статута.
Артыкулы Статута абмяркоўваліся на павятовых сойміках і агульнадзяржаўных з'ездах. Такім чынам, Статут быў плёнам заканадаўчай думкі «шляхецкага народа» Вялікага
Леў Сапега. XVII cm.
княства. Агульную рэдакцыю канчатковага варыянта зрабіў Леў Сапега, які на той час заняў пасаду падканцлера.
У прадмове да Статута Сапега выказаў свае погляды на прававое грамадства і дзяржаву. «А где опять право або Статут ropy маеть, там сам Бог вснм владнеть». На думку Caneri, кожны чалавек павінен вызначыць тыя прававыя нормы, якія б пачціва ўзвышалі яго і засцерагалі ад ганебных
учынкаў. А для дзяржавы зарукай яе росквіту і велічы ёсць прававы лад. «Н тот то есть цель н конец вснх прав на свете, тнм все панства н королевства стоять н в целостн своей захованы бывають, где лнхне помсту, а добрне плату относять». Закону павінны падпарадкоўвацца манарх і ўлады. Свае сцвярджэнні Сапега падмацоўвае выказваннем Цыцэрона: «Естесмо невольннкамн прав для того, обнсьмо вольностн ужыватн моглн».
Відавочна, што погляды Сапегі паўплывалі на гуманны характар многіх артыкулаў Статута. Для новага зводу чалавек, нават простага стану — гэта «Бож'ье створенье», што вымагала і адпаведнай пашаны да яго. Гэтак у аснову закона былі пакладзены хрысціянскія прынцыпы. Статут абвяшчаў роўнасць усіх перад законам, усе павінны судзіцца «тнм одннм правом пнсаным». Узаконьвалася права на абарону з адвакатам: прызнавалася прэзумпцыя бязвіннасці. Абараняліся правы жанчыны і непаўналетніх, пацвярджаўся і прынцып рэлігійнай свабоды, забаранялася трымаць у няволі свабодных людзей. Пад дзяржаўную ахову бралася прырода, уводзіўся парадак карыстання зямлёй, лесам, рэкамі і азёрамі. Статут абвяшчаў Вялікае княства Літоўскае самастойным княствам. На чале княства стаіць выбраны манарх — Вялікі князь Літоўскі, які дае клятву захоўваць прывілеі і вольнасці дзяржавы і правіць паводле законаў. Уладу вялікага князя падзяляе сенат — паны-рада і сойм, якія кантралююць ягонае праўленне і займаюцца заканадаўчай працай.
I не толькі палітычнымі сродкамі баранілі літвіны сваю незалежнасць, але і культурнымі. Як мера супраць апалячвання Літвы Статут прызнаваў беларускую мову дзяржаўнай. Сапега з гонарам за родную мову пісаў у прадмове да Статута: «А еслн которому народу в стыд прав свонх не нметн, поготовно нам, которые не обчнм якнм языком, але свонм властным право спнсаные маем н кождого часу, чого нам потреба ку отпору всякое крнвды, ведатн можем».
Новы Статут, на думку ўрада Вялікага княства, павінен быў выправіць «несправяддівасць» Люблінскай уніі, гарантаваць дзяржаве незалежнасць. Аднак, паводле Люблінскай канстытуцыі, «паправа» Статута зацвярджалася ўладаром са згоды супольнага сойму Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага. Ясна, што палякі на такую «паправу» ніколі не згадзіліся б. Перад дыпламатыяй Вялікага княства стаяла архіскладаная задача — адхіліць польскі бок ад ухвалы Статута. I вось выдаўся зручны момант. Пасля смерці ў 1586 годзе Стафана Баторыя на месца ўладара Рэчы Паспалітай былі выбраны аж два кандыдаты — аўстрыйскі эрцгерцаг Максімілян і шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза. Паміж
Тытульны ліст Статута Вялікага княства Літоўскага.
1588 г.
абодвума «ўладарамі» пачалася вайна. Свой голас Літва гатова была аддаць таму з іх, хто прызнае яе ўмовы і Статут. Урад княства даручыў гэтую нялёгкую дыпламатычную місію Льву Сапегу і трокскаму ваяводзе Яну Глябовічу.
Калі яны прыехалі ў Кракаў, дык там ужо правіў каранаваны сваімі прыхільнікамі Жыгімонт Ваза. Літвінскія паслы прапанавалі Жыгімонту ўмовы, прыняўшы якія ён мог стаць вялікім князем літоўскім. Жыгімонт, вядома, адмовіўся прыняць іх. Між тым паслы ўважліва сачылі за развіццём барацьбы паміж Вазам і Габсбургам. Літвінскія віжы знаходзіліся ў абодвух варагуючых войсках. Нарэшце 24 студзеня
1588 года каля мястэчка Бычын войска на чале з Жыгімонтавым апекуном канцлерам Янам Замойскім разбіла войска Габсбурга, а самога яго ўзялі ў палон.
Літвінскія віжы панеслі гэтую вестку ў Кракаў. На паўтара дня апярэдзілі яны польскіх вестуноў. Глябовіч і Сапега, адзіныя ў Кракаве, даведаліся аб перамозе Замойскага. 27 студзеня літвінскае пасольства заявіла, што калі Жыгімонт і каранацыйны сойм не прымуць умоў Вялікага княства, дык паслы, не прызнаўшы Вазу вялікім князем, пакінуць Кракаў.
Рашучасць літвінаў напужала Жыгімонта і ягоных паплечнікаў. He ведаючы пра перамогу Замойскага і палохаючыся пераходу Літвы на бок Максіміляна, каранацыйны сойм саступіў літвінскім патрабаванням.
Такім чынам, Жыгімонт прызнаваў перамір'е з Масковіяй, абяцаў перадаць палову Лівоніі Літве і без вывучэння і абмеркавання зацвердзіў Статут. Гэта была адна з самых яскравых перамог у гісторыі літвінскай дыпламатыі. За паражэнне на Люблінскім сойме літвіны ўзялі ў палякаў рэванш, ды яшчэ які! Статут аднаўляў ва ўсёй паўнаце ўсе палітычныя страты Літвы пры уніі. Сваім росчыркам пад прывілеямі на прызнанне Статута Жыгімонт узаконіў існаванне Рэчы Паспалітай як федэрацыі дзвюх дзяржаў. У той дзень літвінскае пасольства ад імя Вялікага княства Літоўскага прынесла клятву Жыгімонту Вазе як вялікаму князю літоўскаму. У сваю чаргу і Жыгімонт прынёс клятву паслам у захоўванні і прымнажэнні правоў, свабод і вольнасці княства. 28 студзеня ён зацвердзіў і Статут. Адначасова са складаннем Статута падканцлер рыхтаваў усё патрэбнае для яго друкавання. Гэтым і можна растлумачыць тое, што ў тым жа 1588 годзе Статут пабачыў свет. Выдалі яго ў віленскай друкарні магілёўскіх мяшчан Кузьмы і Лукаша Мамонічаў.
Паводле Статута Літва (Беларусь) жыла да сярэдзіны XIX стагоддзя. На працягу 200 гадоў Статут з'яўляўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і зрабіў значны ўплыў на еўрапейскую прававую думку. Прынамсі, ён паслужыў узорам пры стварэнні ў 1648 годзе расійскага зводу законаў Саборнага ўкладання. Статут перакладаўся на польскую, нямецкую, украінскую, расійскую, лацінскую і французскую мовы. Без перабольшання Статут можна назваць вялікай кнігай беларусаў. I па праву слава яе творцы як рэдактару, складальніку, аўтару прадмоў, выдаўцу належыць Льву Сапегу. Сваю тытанічную працу ён вобразна вызначьгў гэтак: «Дарогу ладнейшую і снаднейшую кождому ку ведомостн права показал».
«Спакой Айчыны да скону дзён буду сцерагчы» — вось мэта дзяржаўнай дзейнасці Льва Сапегі. Калі ў яго, які зай-
Герб Льва Сапегі. 1623 г.
маў вышэйшыя пасады канцлера і віленскага ваяводы, не даставала ўлады сцерагчы спакой, ён выкарыстоўваў словы пераканання. Пераканаўчымі довадамі імкнуўся стрымаць ахвотнікаў сеяць буру. Сапега выказваў погляды, сугучныя лепшым думкам мысліцеляў-гуманістаў. Гэтак, у лісце да уніяцкага архіепіскапа Іасфата Кунцэвіча Сапега раіць яму адмовіцца ад насілля і выказвае ідэі талерантнасці і гуманізму. У часы, калі ўзмацніўся націск на праваслаўную веру, католік Сапега абараняе яе. «Я назваў гэтую праваслаўную веру Божым дарам, бо да яе сам Бог Святым Духам далучае,
а не гератычнай або схізматычнай, бо па-за царквы ніхто не далучаўся да Бога, не далучаўся да веры, паколькі чалавечыя намаганні тут дарэмныя». А вось як ён гатовы бараніць тых, хто чыніць пераслед праваслаўных: «Каждого такового я зараз позываю перед суд Божнй страшннй, н с ннм это на страшном суде Хрнстовом суднтнся хочу, где ему то нехай не будет отпуіцено». I калі ў Вялікім княстве захоўваўся рэлігійны мір, дык таму, што на ахове яго стаяў Леў Сапега. Яго слухаюцца, яго паважаюць, яго парады прымаюць. «Велнкій Леоне» — пачціва называлі Сапегу сучаснікі. Нават Жыгімонт Ваза, які спачатку непрыхільна ставіўся да яго, у цяжкія для сябе часы шукае ягонай падтрымкі.
Жыццё наносіла жорсткія ўдары па ідэалах Сапегі, нібыта выпрабоўвала іх на трываласць. I не без душэўнай скрухі даводзілася яму прызнаваць перавагу явы. He суадносіны паміж ідэалам і жыццём прыгняталі Сапегу. Можна прымірыцца з суровай рэчаіснасцю — гэта таксама выхад. Сапега не мірыцца. He. Ен не бярэ на сябе місію ашчаслівіць чалавецтва і не паўстае супраць тагачаснага становішча грамадства, але па магчымасці змякчае супярэчнасці жыцця. Можа быць, для многіх яго сучаснікаў гуманнасць канцлера ўспрымалася як дзівацтва. «У вас халоп — халопам, а ў мяне — вяльможны, яснавяльможны, бо калі я халопа мець не буду, пэўна, яснавяльможным не буду», — тлумачыў Сапега сваю паваіу да простага чалавека. Ён не «прымучваў» сваіх падданых, але лічыў нармальным, што яго яснавяльможнасць забяспечваюць з поту і мазаля халопы.
Змяніць грамадства ён не мог, каб нават і захацеў. Але вось змяніць палітычнае становішча ва Усходняй Еўропе першаму дыпламату Вялікага княства было па сілах. Ён выступіў з ініцыятывай уніі паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
У 1600 годзе Леў Сапега на чале пасольства прыехаў у Маскву, каб абмеркаваць праект уніі з рускім царом Барысам Гадуновым і думнымі баярамі. На сустрэчы з баярамі Сапега заклікаў іх садзейнічаць заключэнню саюзу.
«Мы з вамі славяне, адзіны народ. Бога з вамі хвалім адзінага. I адну чэсць, хвалу яму аддаём. Хіба гэта мала, каб не паразумецца? Слушна тады было б наперад сваіх манархаў звесці ў вечную прыязнь, ды прывесці да таго іх панствы. Каб паміж сабой міласць і згоду вечную ўзялі і супраць усіх паганых братэрства мелі. Шчырым сэрцам зычу, каб у вашых і нашых сэрцах праўдзіва прыняць гэты саюз».
Чаго баяўся Сапега, тое і адбылося. Баяры адмовіліся ад уніі. «Нічога грунтоўнага з намі станавіць не хацелі, толькі дамагаліся князю свайму царскага тытула і вяртанне сабе
зямлі Інфлянцкай», — адзначыў Сапега. Адзінае, пра што дамовіліся, дык гэта пра замірэнне. Ад сваёй задумы Леў Сапега не адмовіўся, шлях да яе ажыццяўлення ён бачыў праз выбранне на царскі пасад сына Жыгімонта Вазы каралевіча Уладзіслава. У 1610 годзе ён дамовіўся з маскоўскімі баярамі, якія раней падтрымлівалі Лжэдзмітрыя II, садзейнічаць выбранню царом Уладзіслава. У аснову пагаднення быў пакладзены былы праект уніі паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржаваю. На жаль, недахоп дакументаў не дазваляе цалкам высветліць ролю Сапегі ў выбранні Уладзіслава рускім царом. Калі на царскі вянец прэтэндаваў і сам Жыгімонт Ваза, дык Сапегу давялося весці хітрую і асцярожную гульню. Аднак сучаснікі ведалі галоўнага спраўцу выбрання — Леў Сапега. «Сама Масква вельмі славіць імя вяльможнага за тое, што праз яго намаганні каралевіча за ўладара ўзялі», — пісалі сучаснікі. Канцлер кіраваў дзеяннямі прыхільнікаў Уладзіслава, даваў ім «поўную аб усіх справах навуку». Гэтак імі было падрыхтавана нізлажэнне цара Васілія Шуйскага, яны ж узначалілі баярскую думу і правілі краінай паводле «навукі» Сапегі. Земскі сабор 27 жніўня 1610 года выбраў Уладзіслава маскоўскім царом. Аднак супраць новага цара падняліся апазіцыйныя яму сілы пад кіраўніцтвам Пракопа Ляпунова, Дзмітрыя Пажарскага і Кузьмы Мініна. Яны абклалі сталіцу дзяржавы, якую абаранялі верныя цару войскі і літвіна-польскі гарнізон. Пасланы Жыгімонтам Вазам на выручку Маскве корпус Яна Карла Хадкевіча гэтак і не зняў аблогі. Зрэшты, даведзены да голаду гарнізон здаўся. Новым царом пры падтрымцы данскіх казакоў быў выбраны Міхайла Раманаў. Леў Сапега не мірыўся з правалам сваіх планаў. Ён спрычыніўся да паходу Уладзіслава па царскі вянец у 1618 годзе, быў бліжэйшым яго дарадчыкам і апекуном. На перамовах з маскоўскімі баярамі Сапега даводзіў ім карысць і выгоду паміж абодвума панствамі. Умовай саюза павінна было стаць прызнанне баярамі правоў Уладзіслава на маскоўскі пасад. «Вярніцеся да правага пана вашага, які велікадушна прабачыць вас, і ў праўленні яго шчасце і славу знойдзеце». Маскавіты не пагаджаліся. Кожны бок прызнаваў толькі сваю праўду. За ўзаемнымі абвінавачваннямі і дакорамі і прайграў канцлер гэты апошні бой за сваю мару.
На старасці давялося і Льву Сапегу браць зброю ў рукі, каб на вайсковым полі бараніць Айчыну ад ворага. У 1617 годзе Швецыя распачала вайну з Рэччу Паспалітай за Лівонію. Шведы захапілі Рыгу і непасрэдна пагражалі Вялікаму княству Літоўскаму. Пасля смерці славутага Яна Карла Хадкевіча Жыгімонт Ваза перадаў гетманскую булаву Льву
Сапегу. Відаць, кароль і вялікі князь разлічваў на тое, што паважаны і ўплывовы дзеяч здолее павесці за сабой літвінскіх паноў і шляхту. Сапега новае прызначэнне ўспрыняў як святы абавязак перад Айчынай: «Калі маім слабым сілам даручана нахіленую Рэчы Паспалітай сцяну падпіраць і неасцярожна ўчынены пажар гасіць трэба, дык гадам і здароўю дзеля Айчыны не дам адпачынку». Гетман рабіў усё магчымае, каб спыніць шведаў, на свае грошы наймаў жаўнераў, мабілізоўваў на абарону краю шляхту. На войны ён ахвяраваў 77 тысяч злотых і 40 тысяч фларэнаў. Пад яго началам літвіны разбілі шведаў у 1626 годзе каля рэчкі Авіншта і вызвалілі Курляндыю і частку Лівоніі.
Праславіўся Сапега і як мецэнат. На свае сродкі ён пабудаваў 24 (!) касцёлы ў Вільні, Бярэсці, Бялынічах, Гародні, Оршы, Бярозе, Ружанах, Бялынцах, а таксама уніяцкія і праваслаўныя цэрквы ў розных мястэчках. Адкрываў ён школкі, шпіталі, прытулкі.
Што пасады і багацце перад вечнасцю гісторыі, што яны перад прысудам, які не купіш, не выпрасіш, а толькі заслужыш сваёй самаахвярнай службай народу! Адзіным чалавекам у гісторыі Беларусі, каго людзі назвалі «бацькам і збаўцам Айчыны», быў Леў Сапега.
АТЛАНТ УНІІ
ІОСІФ РУЦКІ
3 поўным правам Іосіфа Руцкага лічаць стваральнікам уніяцкай царквы. «Калі М.Рагоза аднавіў унію, Пацей яе ўтрымаў, то Руцкі яе ўмацаваў, пашырыў і зрабіў яе сапраўднай царквой». Пры іншым ходзе гістарычных падзей Іосіф Руцкі, без сумнення, быў бы прызнаны беларусамі за аднаго з найвялікшых беларускіх дзеячаў. Унія цэркваў была спробай кампраміснага вырашэння праблемы падзелу хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную — іх аб'яднання. Тым больш актуальным вырашэннем гэтай праблемы было для беларусаў, падзеленых на дзве канфесіі — каталіцтва і праваслаўе. Такім чынам, «літвінская нацыя» (як называў Руцкі беларусаў) была раз'яднана рэлігіяй. Каб пазбегнуць гэтага падзелу, а таксама спыніць наступ рэфармацыі, узняць культурна-асветніцкі ўзровень праваслаўя, супрацьстаяць самаабвешчанаму Маскоўскаму патрыярхату і па іншых прычынах, у 1596 годзе ў Бярэсці была заключана царкоўная унія.
Паводле яе, праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай прымала духоўную апеку Рымскага апостальскага пасада, але захоўваліся ранейшае грэка-візантыйскае набажэнства і рытуалы, якія вяліся на царкоўнаславянскай мове. За болып чым два з паловай стагоддзі свайго існавання уніяцкая царква стала пануючай канфесіяй на Беларусі — 75 працэнтаў вернікаў-беларусаў былі уніятамі, а ў сельскай мясцовасці — аж 80 працэнтаў. Апорай уніяцтва з'явіўся Базыльянскі ордэн, заснаваны Іосіфам Руцкім.
Па-хрысціянску набожны і па-свецку дзейсны тэолаг, мысліцель, палітык і асветнік, Руцкі пгукаў прымяненне сваім талентам і сілам, што і прадвызначыла рэфармацыйны характар яго дзейнасці. Ён уяўляецца чалавекам будучыні (той
будучыні, калі хрысціянства ўсвядоміць неабходнасць збліжэння хрысціянскіх канфесій), які трапіў у час, калі грамадства проста не выспела да ўспрыняцця яго ідэй, яго мэт, яго дзейнасці — яно было варожым, ваяўнічым да таго, хто наважыўся ламаць стары лад жыцця. I ў якіх бы неспрыяльных умовах ні давялося рабіць Руцкаму «сваю царкву», але яго энергія, унутраная моц і перакананне аб'ядноўвалі вакол яго аднадумцаў, а яны былі той творчай сілай, якая будавала духоўнае жыццё Беларусі.
Іосіф Вельямін Руцкі нарадзіўся ў 1574 годзе ў родавым маёнтку Рута, што знаходзіўся паблізу Наваградка. Дзіўным чынам з маленства яму выпала прайсці праз усе хрысціянскія канфесіі. Яго бацька Фелікс Руцкі і маці Багуміла Корсак належалі да кальвіністаў, але хрысцілі сына ў праваслаўнай царкве. Адукацыю атрымаў ён спачатку ў наваградскіх анабаптыстаў, пасля вучыўся ў Віленскай кальвінскай школцы. Але ні праваслаўным, ні пратэстантам Руцкі не стаў. Аднойчы трапіўшы на дыскусію езуітаў з праваслаўнымі святарамі, ён быў зачараваны багаццем ведаў езуітаў і пацягнуўся да каталіцтва. Ужо тады Іосіф вылучаўся сваёй святасцю і поспехамі ў вучобе. «Пачало ў ім вызначацца прадчуванне нейкай будучай святасці, паколькі ён з дзяцінства без усялякага пабочнага настаўніка, але толькі накіраваны ўнутраным настаўнікам Богам і Іовам, заключыў са сваімі вачыма такі зарок, што ніколі не бачыў прыгажосці якой-небудзь жанчыны. Так што аднагодкі казалі аб ім нібыта аб другім Бярнардзе», — пісаў аб часах духоўнага сталення Руцкага яго першы біёграф Рафаэль Корсак.
Вучобу Руцкі працягваў у Пражскім Карлавым універсытэце, а пасля і ў Вюрцбургскім. Апошні ён закончыў за тры гады, прайшоўшы за гэты час поўны курс універсітэцкіх навук. Але гэтак і не наталіў Руцкі прагу да ведаў. Ён хацеў вучыцца, толькі маці, даведаўшыся пра яго пераход у каталіцтва, адмовіла яму ў матэрыяльнай падтрымцы. Дзесьці ў 1600 годзе Руцкі пешшу дабраўся да Рыма і паступіў у Грэцкі калегіум, дзе вучылі бясплатна. Менавіта ў калегіуме і знайшоў ён наканаваны яму шлях. Паколькі, паводде законаў калегіума, яго выхаванцы давалі абет быць у праваслаўнай веры, дык і Руцкі павінен быў перайсці ў праваслаўе. Ен не згаджаўся на гэта. Яго пераконвалі: маўляў, з яго дапамогай можна будзе прывесці праваслаўную царкву да яднання з каталіцкім касцёлам. Сам папа рымскі Клімент VIII паклікаў Руцкага да сябе: «Ян, мы жадаем, каб ты быў у грэчаскім абрадзе... каб ты пакляўся быць верным яму назаўсёды». Руцкі не згаджаўся, тады папа рашуча заявіў: «Ян! Паслушэнства — святая дабрадзейнасць, мы жадаем, каб ты пера-
А.Зубчанінаў. Іосіф Руцкі. 1890 г.
Гравюра паводле партрэта XVII cm.
мяніў рымскі абрад на грэчаскі». Руцкі вымушаны быў падначаліцца.
Вярнуўшыся ў 1601 годзе на радзіму, Руцкі ўзначаліў Віленскую уніяцкую семінарыю. Тады ён і задумаўся аб «выпраўленні ладу грэчаскага абраду». Свае погляды Руцкі выклаў у трактаце «Дыскурс» (каля 1605 года). На думку Руцкага, праваслаўная царква перажывала глыбокі крызіс, а яе пастыры-невукі пазбавіліся святасці. Сапраўдная святасць — гэта не толькі выкананне царкоўных абавязкаў і абрадаў. «Сапраўдная святасць мае сваё гняздо ў Духу. Да яе вядзе манаскі вобраз жыцця, які не толькі з адмаўлення ад грамадства свецкіх людзей, але і ў выкананні трох абетаў — жабрацтва, цнатлівасці і паслушання». Абноўленае манаства і павінна было, па задуме Руцкага, здзейсніць рэформу уніяцтва.
Дзеля падняцця адукацыі трэба звярнуцца па дапамогу да каталіцкай царквы, якая мае святасць і навукі. «Нічога ганебнага не будзе ў тым, што мы станем вучыцца ў тых, хто сам раней вучыўся ў нас. У свой час рымляне былі вучнямі грэкаў. Цяпер, па Божай волі, нам даводзіцца стаць іх вучнямі».
Словам, галоўная ідэя Руцкага — гэта неабходнасць аб'яднання «грэкаў і рымлян». «Сама гісторыя паказвае, што на ўсходзе квітнелі навука і святасць жыцця да тых часоў, пакуль ён быў у адзінстве з Рымам. Калі ж гэта адзінства было разарвана, усё ад нас пайшло да рымлян».
Але сціплая пасада рэктара семінарыі не давала Руцкаму вялікіх магчымасцей ажыццявіць свае планы. Яго энергія патрабавала дзеяння. Яму не сядзелася дома. Напрыканцы 1605 года Руцкі адправіўся ў Маскву, дзе сустрэўся з рускім царом Лжэдзмітрыем I. Пэўна, гэтая сустрэча не дала жаданага плёну. У асобе геніальнага авантурыста Руцкі не знайшоў саюзніка. Дзейсная натура загарэлася ідэяй місіянерства. Руцкі адправіўся прапаведваць хрысціянства ў Персію. Але ж на другі дзень падарожжа Руцкі і яго спадарожнік кармеліт Павел выйшлі да Масквы. Дзіўны выпадак! Руцкі ў гэтым вяртанні ўбачыў Божую волю. Кармеліт, які называў Іосіфа «другім Іонам, затрыманым у шляху», пераканаў яго вярнуцца на радзіму і паслужыць Богу ў грэчаскім абрадзе. Іншага выбару ў Руцкага не было...
Новы этап у жыцці Руцкага пачаўся пасля прыняцця манаства ў Віленскім Свята-Троіцкім манастыры. Тут ён пазнаёміўся з адным з самых гарачых прыхільнікаў уніяцтва Іясафатам Кунцэвічам і пад яго ўплывам сам аддаў сэрца, душу, сілы і талент уніяцкай царкве. Неўзабаве вакол Руцкага аб'яднаўся гурток маладых манахаў знатнага паходжання. Ён шчодра дзяліўся з імі сваімі ведамі, вёў іх дарогамі святасці і набожнасці. Дзякуючы клопату Руцкага манастыр стаў узорам манаскага жыцця і цэнтрам паломніцтва з усёй Беларусі. Гэтая маленькая рэформа з'явілася своеасаблівым іспытам планаў пераўтварэння манаскага жыцця ва уніяцкай царкве.
He такімі ўжо і нерэальнымі ўяўляліся яны. Тым больш, што Руцкі знайшоў паразуменне з уніяцкім мітрапалітам Ігнатам Пацеем. Пэўныя надзеі ўскладаў Пацей на маладога і разумнага манаха. Вось хто мог кіраваць пасля яго царквой і ўмацоўваць яе. У 1608 годзе ён назначыў Руцкага «головным наместннком мнтрополнн» і аддаў пад яго «зупольную моць» чорнае і белае святарства. Супраць гэтага назначэння былі пратэсты, і нават судовыя разборкі. Сам вялікі князь Жыгімонт Ваза вымушаны быў заступіцца за Руцкага, пац-
В.Матэ. Мялецій Сматрыцкі. 1890 г. Гравюра паводле партрэта XVII cm.
вердзіць яго назначэнне і выдаць яму прывілей на ігуменства ў Свята-Троіцкім манастыры.
Перад Руцкім раскрыліся шырокія перспектывы ддя дзейнасці. Былыя вучні сталі яго паплечнікамі. Руцкі накіраваў іх у Менск і Наваградак для заснавання ў гэтых гарадах манастыроў. Пад уплывам Руцкага праваслаўны смаленскі кашталян пан Іван Мялешка прыняў уніяцтва і ў сваёй вёсцы Жыровічы заснаваў уніяцкі манастыр. А Іясафат Кун-
цэвіч схіліў да уніі Рыгора Трызну, які ў сваім маёнтку Быцень таксама заснаваў уніяцкі манастыр. Між тым Руцкі распрацоўваў статут будучага уніяцкага ордэна, каб у яго нетрах вырасціць сваіх паслядоўнікаў.
Пасля смерці Ігната Пацея ў 1613 годзе Руцкі атрымаў ад Жыгімонта Вазы прывілей на Кіеўскую мітраполію. Новы мітрапаліт разгарнуў актыўную дзейнасць. У 1617 годзе на з'ездзе прадстаўнікоў уніяцкіх быценскага, віленскага, жыровічскага, менскага і наваградскага манастыроў у Наваградку Руцкі выклаў свой погляд на «новую схему царкоўных адносін» і прадставіў напісаны ім статут уніяцкага ордэна. Пасля дзесяці паседжанняў статут быў прыняты. Патронам ордэна выбралі св. Базыля, таму і ордэн назвалі базыльянскім. Руцкі перадаў ордэну уніяцкую асвету «ддя увнченя людей молодых». Неўзабаве па ўзроўню адукацыі уніяцкія школы зраўняліся з езуіцкімі, якія на той час лічыліся лепшымі. Для выкладання ў іх Руцкі запрашаў прафесараў, сам складаў навучальныя праграмы. Але не толькі навукам хацеў навучыць Руцкі моладзь, але і святасці. «Патрэбны настаўнікі не толькі ў навуцы, а і ў дабрачэсці і дабрадзейнасці», — яшчэ ў «Дыскурсусе» пісаў Руцкі. Пра належнае выхаванне і рупіліся базыльяне. Нядзіўна, што лік прыхільнікаў базыльянаў і уніяцкай царквы пачаў расці.
Поспехі уніі пужалі як католікаў, так і праваслаўных. «Католікі рымскага абраду амаль усе свецкія, а з духоўных болыпая частка не толькі не дапамагаюць нам у пашырэнні уніі, але адны яўна, другія патаемна дапамагаюць схізматыкам. На соймах мы ледзь можам знайсці аднаго-двух патронаў, а калі мы з'яўляемся ў грамадстве, на нас накідваюцца, нібыта мы прыцясняем схізматыкаў, парушаем спакой рэспублікі, і з-за нас не могуць мірна праходзіць соймы. Скаргам схізматыкаў, самым хлуслівым, вераць, а нашых апраўданняў ці не слухаюць, ці слухаюць неахвотна», — пісаў Руцкі папе пра цяжкае становішча уніяцтва.
Будаваць уніяцкую царкву Руцкаму даводзілася ў неспрыяльных умовах. Праваслаўныя фанатыкі забілі Іясафата Кунцэвіча і ігумена кіеўскага Выдубіцкага манастыра Антона Граковіча. На соймах праваслаўная шляхта патрабавала скасавання уніі. Руцкі быў і палітыкам, і дыпламатам, каб абараніць сваю царкву. Сойм прыняў пастанову забраць у уніятаў віленскія храмы. Калі ж віленскі ваявода Крыштоф Радзівіл з жаўнерамі паспрабаваў выканаць пастанову, то Руцкі на чале з базыльянамі стаў на яго шляху. Мітрапаліт цвёрда заявіў: «Мы хутчэй дазволім забіць сябе, чым дапусцім схізматыкаў валодаць святымі месцамі». На фанатызм Руцкі адказваў фанатызмам.
Бараніў унію і словам. У сваіх кнігах Руцкі палемізаваў з апалагетам праваслаўя, полацкім епіскапам Мялеціем Сматрыцкім, паказваў духоўнае занядбанне праваслаўнай царквы. Ён неаднойчы звяртаўся да Сматрыцкага, жадаючы зрабіць яго паплечнікам: «Чым жа мне змякчыць тваю душу, скарыць твой дух і атрымаць прызнанне ад такога слыннага чалавека, адзначанага прыроднымі дараваннямі?» I толькі пасля паездкі Сматрыцкага ў Канстанцінопаль, калі ён на свае вочы ўбачыў заняпад Канстанцінопальскага патрыярхата і пераканаўся ў слушнасці дзеячаў уніяцтва, якія бачылі выратаванне праваслаўя ў саюзе з апостальскім пасадам, Сматрыцкі прыняў унію. Ен стаў паплечнікам Руцкага і падтрымаў яго ідэю стварэння беларуска-ўкраінскага патрыярхата і аб'яднання уніятаў з праваслаўнымі. Руцкі дамогся склікання ў 1629 годзе ў Львове з'езда уніяцкіх і праваслаўных святароў, на якім меркавалася заключыць царкоўны саюз і дамовіцца аб заснаванні патрыярхата. Але праваслаўныя сарвалі з'езд, не прыехаўшы на яго.
He ўсё задуманае ажыццявіў Іосіф Руцкі, але і зробленае ім з'явілася трывалым падмуркам, на якім больш за два стагоддзі стаяла уніяцкая царква. Незадоўга да смерці (у 1637 годзе) Руцкі ў лісце да папы падвёў вынік сваёй дзейнасці: «Амаль трыццаць гарадоў прынялі унію: Вільня, Наваградак, Луцк, Уладзімір і іншыя. У нас ужо да дваццаці манастыроў і больш, якія займаюць нашы манахі-базыльяне (на той час існавала каля 40 базыльянскіх манастыроў. — В.Ч.). Гэтыя манахі трымаюць школы ддя выхавання юнакоў, і з Віленскай нашай школы або семінарыі пачалі выходзіць багасловы, дасведчаныя ў грэчаскай і лацінскай мовах, чаго пры нашых бацьках на Русі не бывала. Па прыкладу інакаў і свецкія пастыры ў сваёй прастаце павінуюцца епіскапам, прымаюць ад іх пасвячэнне, атрымліваюць св. міро, збіраюцца да іх на сіноды, якія адбываюцца штогод».
Хоць папа рымскі і называў Іосіфа Руцкага «атлантам уніі» і «калюмнам царквы», сам ён сціпла лічыў сябе «вікарыем яго ў гэтым царстве».
ВЯЛІКІ ВОІН
ЯН КАРЛ ХАДКЕВІЧ
«Ен будзе вялікім воінам» — гэтыя словы Стафана Баторыя сталі прарочымі для Яна Карла Хадкевіча. Ён быў вялікім воінам і выдатным палкаводцам. Ягоныя перамогі ўражвалі сучаснікаў. Ягоны подзвіг пад Хоцінам выратаваў Еўропу ад турэцкага нашэсця. «Толькі фартуна і дабрароднасць маглі разам стварыць такога волата», — пісаў пра яго Якуб Сабескі.
Быў Ян Карл сынам графа на Шклове, Мышы, Быхаве, маршалка земскага, старасты жамойцкага, адміністратара лівонскага Яна Хадкевіча і Хрысціны Заброўскай. У маладосці Ян Карл аб'ездзіў палову Еўропы, вучыўся ў Інгольштандскім езуіцкім калегіуме філасофіі і права, падарожнічаў па Францыі, служыў у іспанскага караля Філіпа II і з яго войскам ваяваў у Нідэрландах, знаёміўся з навейшымі дасягненнямі тагачаснай ваеннай навукі.
Пасля вяртання на радзіму Ян Карл у 1599 годзе атрымаў пасаду жамойцкага старасты. Аднак, як і трэба было чакаць, Хадкевіч паказаў сябе на Марсавым полі. На чале свайго атрада ў сто коней ён ваюе супраць мяцежных казакоў Севярына Налівайкі і валашскага гаспадара Міхайлы Храбрага. Гэтыя баі прынеслі Хадкевічу славу мужнага воіна і разважлівага даводцы. Ён атрымаў пасаду польнага гетмана. 3 гэтага часу ўсё сваё жыццё Хадкевіч правёў у войнах. У цяжкую для краіны гадзіну менавіта вайсковы геній Хадкевіча ратаваў яе ад небяспекі. У гады вайны Рэчы Паспалітай з Швецыяй (1600—1609) сойм назначыў Хадкевіча гетманам і адміністратарам Лівоніі. Маючы невялічкае войска, якое складалі почты беларускай шляхты, Хадкевіч супрацьстаяў усёй вайсковай сіле Шведскага каралеўства і паказаў свету, як ваююць вялікія воіны. Супраць шведскага войска, у якім
Ян Карл Хадкевіч. 1861 г.
служылі немцы, галандцы, французы, англічане, Хадкевіч прымяніў тактыку імклівых паходаў, нечаканых манёўраў, моцных удараў конніцы. I не дапамаглі праціўніку і колькасная перавага, і вывучка жаўнераў, і талент водцаў — не перамаглі яны Хадкевіча. У бітве пад Белым Каменем 25
верасня 1604 года Хадкевіч, маючы двухтысячны атрад, разбіў сямітысячны корпус генерала Ліндэрсона, страціўшы 81 чалавека. Сам шведскі правіцель Судэрманскі герцаг Карл у 1605 г. выступіў супраць Хадкевіча. Спадзяваўся малымі сіламі разбіць яго, але Ліндэрман папярэдзіў: «Перш убачыш, Ваша Каралеўская міласць, як Дзвіна пацячэ супраць плыні, чым літвінаў і іх гетмана, уцякаючых з поля». Таму Карл рушыў на Хадкевіча ўсё сваё 14-тысячнае войска. Напярэдадні бітвы, даведаўшыся пра малалікасць войска Хадкевіча — усяго 3 тысячы, ён ужо святкаваў трыумф. He слухаў і прызнання палоннага літвіна Краеўскага, які папярэдзіў, што Хадкевіч не лічыць варожае войска, а з тымі сіламі, якія мае, б'ецца з ворагам. «То вельмі зухаваты!» — падзівіўся смеласці Хадкевіча Карл. He мог ён і ўявіць, што яго заўтра чакае няслава, а з яго войска застануцца адны шматкі.
Раніцай 27 верасня шведы выступілі з лагера. У цэнтры была пяхота з гарматамі, а па краях — конніца. Хадкевічу паведамілі пра набліжэнне ворага і спыталіся, што рабіць. «Перш звернемся да Бога, а пасля са зброяй на каня», — як заўсёды ясна і лаканічна адказаў гетман. Ён не прывык доўга прымаць рашэнні, але, як чалавек набожны, пачынаў любую справу з імем Бога, бо ведаў, што ўсё ў Божай руцэ, ну а калі змагаешся за правую справу, то Бог спрыяе табе.
Пасля імшы гетман падняўся на пагорак, каб агледзець шведскае войска, і ўбачыў незлічоную сілу. Калі гетман паведаміў сваім воінам, што ворага не пералічыць, яго перабілі воклічам: «Палічым мы гэта лепш, калі шведаў паб'ём».
Абрадаваны Хадкевіч адказаў: «Дай Божа, каб Вашай міласці словы споўніліся. За добры знак бяру вашу ахвоту, спадзяюся на вашу мужнасць». У нялёгкім становішчы Хадкевічу даводзілася спадзявацца на мужнасць сваіх воінаў, a ім — на вайсковы геній свайго гетмана. Бітва пачалася каля вёскі Кірхгольм пад Рыгай. Хадкевіч выманіў псеўдаадступленнем шведскую пяхоту з высотаў і ўдарыў па ёй панцырнай конніцай. He зважаючы на небяспеку, гетман быў у сечы. Да яго прабіўся шведскі рэйтар. Ад смяротнага ўдару свайго водцу засланіў гайдук, які і сам загінуў, а Хадкевіч засёк рэйтара. Шведы так і не зламілі літвінскія шэрагі, а, апынуўшыся пад флангавымі ўдарамі літвінскіх вершнікаў, пабеглі. Сам Карл Судэрманскі ратаваўся ўцёкамі. Шведскае войска было разбіта, загінула дзевяць тысяч чалавек, у сваю чаргу літвіны страцілі больш за сто чалавек. Трыумфальная перамога ўразіла свет. Еўрапейскія манархі, імператар, папа рымскі, нават турэцкі султан і пярсідскі шах віншавалі пераможцаў. Увесь сенат Рэчы Паспалітай разам з каралём Жыгімонтам Вазам на каленях усхвалялі Бога за такуто ня-
Я.Зернка. Экслібрыс Яна Карла Хадкевіча. 1619 г.
бачную дагэтуль перамогу. «У гэтай бітве гетман Хадкевіч прыдбаў вечную славу Літве», — пісаў паэт Х.Галнеўскі ў кнізе «Песнь новая Каліопы Сармацкай». Эразм Ржэтоўскі прысвяціў перамозе Хадкевіча кнігу «Марсавы забавы». Перамогу над шведамі ён назваў «вяртанне залатога века», a слава пра яе будзе жыць, «пакуль Вільна і Вілія сваім бегам плывуць». Хоць самога Хадкевіча яна не радавала, бо людская кроў, пралітая за яе, каштавала даражэй трыумфу. «...Вельмі спачуваю аб пралітай крыві столькіх хрысціянаў, за якіх Сын Божы ахвяраваў дарагую кроў». Аднак Хадкевіч разумеў, што інакш нельга — ён бароніць Бацькаўшчыну, бароніць суайчыннікаў ад ворага. «Гатовы памерці пачціва, бо пачуваю і хачу заставацца рыцарскім чалавекам, а не здрадцам, праз якога гінуць людзі».
Са сваім нешматлікім, але сапраўды вялікім войскам Хадкевіч граміў шведаў, вызваляў захопленыя імі лівонскія гарады і замкі. Шведы ўжо добра ведалі, з кім яны ваявалі, і баязліва хаваліся ад Хадкевіча за муры. Але і яны не ратавалі. Ратаваў іх унутраны неспакой у Рэчы Паспалітай. Калі трэба было нанесці па ворагу апошні ўдар, у краіне пачаўся рокаш шляхты. Хадкевіч вымушаны бьгў весці войска на абарону караля. Гэтым і скарысталіся шведы. Калі Хадкевіч у 1608 годзе вярнуўся ў Лівонію, то яна была амаль цалкам пад уладай шведаў, давялося крок за крокам вяртаць стра-
Фіісс ©eqpjtip.
Wale Qny/ mc jcmy r$cc *№<«!&.
Sc <4? by wtasntc wiwymX£obhH»fc>Wß
Sorjcbjiwnynt.miipwtm w £йод
W tüfüy х>со5>зй Äos .jjojum ЬдНЬ&Р^
<Ooto wyMojk-M? ßti^Ä o£&Tü p«t»A ptonnrow j Hb фЬо»п oFh
Wfe* y
ebr « 4юЬп|у ЬіГ«П оЫгк ricwfiU Д« 0afä О«Ьг4/ prjvrnteqe potwürbj««®/
.СсгніЬй.хвОфЦод^ояЗ'
% «У сф ЬЛ’ійiyithit/
№ btbfaik wfp9min4iu W'W fit BMßWK е*ф«^Й
Старонкі з кнігі Ф.Малкоты «Пра турэцкія і інфляндскія войны», прысвечаныя Яну Карлу Хадкевічу. 1622 г.
чанае. I цяпер Хадкевіч дзейнічаў з уласцівай яму рашучасцю імклівых і патаемных паходаў, нечаканых для ворага манеўраў, найбольш яскрава прадэманстраваўшы іх у паходзе на Парнаву. Рухаліся літвіны ўначы, а днём хаваліся па лясах. Хадкевіч разлічваў на нечаканы напад. He шкадаваў ні сябе, ні ваяроў. Нават вогнішчы забараніў паліць, каб не выдаць сябе раней часу. Усё ж ад віжаў гарнізон даведаўся пра небяспеку. Хадкевіч з войскам падышоў уначы да горада і заклікаў тых, хто любіць караля і Айчыну, дзеля славы народа свайго ісці з ім на штурм. I першы пусціў каня да гарадскіх муроў. Ваяры схапілі за аброць яго каня і прасілі гетмана не рызыкаваць сабой, а яны з ахвотай гатовы біцца з ворагам. Хадкевіч накіраваў свае харутвы на штурм. Адзіны стрэл гарматы так напалохаў шведаў, што яны здалі цвержу. Самым значным трафеем былі два караблі. Хітры гетман прыдумаў, як выкарыстаць іх. У Хадкевіча з'явіўся флот, а гэтага шведы не чакалі. Шведскія караблі стаялі каля Шалца. Маракі пачувалі сябе ў бяспецы, і якое было здзіўленне, калі яны ўбачылі на моры невядомую эскадру. Аднак калі пазналі свае караблі, дык супакоіліся. А дарэмна. Хадкевіч і на гэты раз ужыў нечаканы ход. Да шведскіх караблёў падплылі гружоныя порахам ладдзі. He паспелі шведы ўцяміць што да чаго, як літвіны запалілі порах, перабраліся ў лодкі. Агонь ад выбухаў перакінуўся і на шведскія караблі, з якіх
Хадкевічы. Ілюстрацыя К.Гетке з кнігі П.Лаўкага «SepteM Chod Kiewici ieroes». 1642 г. Гетман Рыгор Хадкевіч, віцебскі ваявода Ян Хадкевіч, жамойцкі староста Ян Хадкевіч, віленскі ваявода Ян Карл Хадкевіч, віленскі кашталян Геранім Хадкевіч, Януш Хадкевіч
два згарэлі. Напужаныя шведы паднялі ветразі і адчалілі ад берага. Як бачым, і на моры святкаваў перамогу «вялікі воін».
Іншую буйную перамогу над шведамі Хадкевіч атрымаў 27 верасня 1609 года каля Рыгі. Супраць яго выйшаў з 14тысячным войскам генерал Мансфельд. Хадкевіч раптам адступіў да прыгарада Рыгі Дзюнамюндэ і пераправіўся цераз
Дзвіну. Мансфельд палічыў гэты манеўр за ўцёкі. Спакуса не ўігусціць перамогу ўзяла сваё над абачлівасцю. Мансфельд рушыў войска ўслед за Хадкевічам. Праз наведзены мост шведы пачалі перапраўляцца на другі бераг. Вось тут і высветлілася, што Хадкевіч не ўцёк, а чакаў іх у засадзе. I як толькі палова шведскага войска пераправілася, літвіны кінуліся ў бой. Так і не выкарысталі шведы ні сваёй колькаснай перавагі, ні тактычных прыёмаў, ні добрай зброі. Літвіны не далі ворагу пастроіцца, імклівай лавінай наляцелі на яго, зламалі, стапталі і загналі ў раку...
Подзвігі Хадкевіча ўслаўляў у Вільні вядомы казначэй Фелікс Крыцкі: «Мала пра такіх гетманаў у хроніках прачытаем, якія і водцы і жаўнера службу правілі. Справы рук тваіх альбо першыя ў хроніках, альбо з першымі віцязямі параўнаны будуць. Сэрца і мужнасць Вашай міласці, нашым народам абодвух панстваў, з крыві якіх паходзіш, бессмяротную славу прыносіш».
Сам кароль жадаў, каб Хадкевіч узначаліў паход на Маскву. На што гетман адказаў: «Я ніякіх захадаў да Масквы не чыню... Сваёй Айчыны шукаю, чужога не прагну».
Хадкевіч не хацеў ваяваць супраць Масквы. Таму пасля заключэння ў 1609 годзе замірэння з Швецыяй ён, каб не весці войска пад Смаленск, дзе ў гэты час знаходзіўся кароль, спыніўся каля Пячэрскага манастыра. I ўсё ж давялося Яну Карлу ўдзельнічаць у гэтай вайне. У 1611 годзе ён узначаліў двухтысячны корпус, які павінен быў утрымаць Маскву да прыезду туды рускага цара Уладзіслава, сына Жыгімонта Вазы. Сталіцу абаранялі верныя Уладзіславу войскі і літвіна-польскі гарнізон. Становішча ўскладнялася тым, што сталіцу ўзялі ў аблогу апазіцыйныя Уладзіславу войскі. Сваё прызначэнне Хадкевіч успрыняў як ахвяру сваёй шчырасці, але, як ваенны чалавек, павінен быў выконваць загад караля.
Гэты паход не прынёс Хадкевічу лаўраў. Жаўнеры, не атрымаўшы жалавання, наракалі на гетмана: «Замест таго каб загадваць і караць, пан гетман хай заплаціць запазычанае жалаванне! Калі ж будзе канец нашаму цярпенню? Ці будзем чакаць, аж пакуль апошняга з нас голад не зваліць з ног?!» А што мог зрабіць Хадкевіч, калі кароль не слаў ні грошай, ні дапамогі. Ён добра бачыў усю бесперспектыўнасць гэтай выправы: «Дзе пры шчасці ўсе згінаюцца, а найменшая пахмурнасць усіх азмрочвае, дзе больш жадання заняпаду, чым трывалага гарту, то лепш вярнуцца ў край». Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы — малалікасць войска, недахоп харчоў і вайсковага рыштунку, бунт жаўнераў, Хадкевіч падтрымліваў гарнізон у Маскве, пасылаўтуды
Я.Лауры. Аблога войскам Рэчы Паспалітай Феліна ў 1602 г. 1602 г.
абозы з харчам і рыштункам. Становішча мог змяніць прыход Уладзіслава, і яму як законнаму цару скарылася б Масковія. Кароль не адпускаў каралевіча, спадзяючыся на яго нізлажэнне і выбранне сябе царом. Таму ён наўмысна зацягваў паход. А тым часам да Масквы падышло яшчэ адно апалчэнне — Мініна і Пажарскага. Сілы маскоўскіх апалчэнцаў выраслі да ста тысяч. У Хадкевіча было 12 тысяч. Тым не менш, каб не даць захапіць сталіцу, Хадкевіч выс-
Ян Карл Хадкевіч моліцца. На заднім плане — заснаваны Хадкевічам езуіцкі калегіум у Крозах. 1621 г.
тупіў з лагера да Масквы. У рашучай бітве 3 верасня 1612 года апалчэнцы Мініна і Пажарскага адбілі корпус Хадкевіча ад сцен Масквы, не далі яму прывезці ў абложаны Крэмль правіянт. Пакінутыя без дапамогі, верныя Уладзіславу воіны вымушаны былі здацца.
У гэтай няўдачы цяжка вінаваціць Хадкевіча. Ён зрабіў усё, што змог. Гісторыя паказала, што і вайсковы геній бяссільны перад народным духам. А для Хадкевіча гэтая няўда-
Ян Карл Хадкевіч на чале войска. 1621 г.
ча стала школай сталення. He толькі перамогі вядуць да трыумфу, але і паражэнні. Але менш за ўсё ён перажываў правал каралеўскіх планаў, калі ў самога было гора — памёр яго адзіны сын Геранім. Марыў, што вырасце сын рыцарскім чалавекам, і навучаў яго, «каб пана Бога любіў, набажэнства не забываў, пані маці сваёй служыў, навук пільнаваў, і не забываў і на працу, дбаў пра час і звяртаў яго на такі пажытак, які на хвалу Божую і на дабро Айчыны паслужыў бы». Хацеў выхаваць яго такім жа, як сам. I вось не стала сына.
Хадкевіч цяжка перажываў гэтую страту і знаходзіў палёгку ў малітвах і багачынных ахвяраваннях. За свой кошт пабудаваў гетман у Крозах езуіцкі калегіум са школкамі для адукацыі моладзі, дзе выкладаў і славуты на ўсю Еўропу паэт-лацініст Мацей Сарбеўскі, які прысвяціў свайму апекуну не адзін твор.
Як бы ні балела душа, але не забываўся Хадкевіч пра свой гетманскі абавязак — абараняць Айчыну. У 1613—1615 гадах ён кіруе абаронай Смаленска супраць рускай раці. Разам з канцлерам Сапегам займаецца справамі краю. Ад Польшчы дапамогі не было ніякай. I ў сэрцах Ян Карл аднойчы заявіў, што лепей было не ваяваць за Смаленск, чым, узяўшы яго зноў, страціць на няславу Айчыне. Тым не менш ён адбіў варожую раць і выратаваў славу смаленскага трыумфатара Жыгімонта Вазы, якога недалюбліваў і лічыў, што той лепей разбіраецца ў прыдворных баляваннях і танцах, чым у дзяржаўных справах.
У 1618 годзе Хадкевіч узначаліваў войска цара Уладзіслава, які прагнуў выгнаць з царскага пасада Міхайлу Раманава. Уладзіслаў пераацаніў свае сілы. Рускія сустракалі яго не хлебам-соллю, а зброяй. Тым не менш Хадкевіч прывёў «царскае» войска пад Маскву і нават паспрабаваў узяць сталіцу штурмам. Напужаны Міхайла Раманаў 11 студзеня 1618 года заключыў з Рэччу Паспалітай мір. За царскі тытул Раманаў аддаваў Смаленскую і Чарнігаўскую землі. Хоць паход і не прынёс Хадкевічу вялікай славы, а вынік ддя дзяржавы быў.
Толькі даўся яму ў знакі гэты паход, а дакладней, Уладзіславаў фаварыт Марцін Казаноўскі, які намагаўся адгаварыць гетмана і сам узначаліць войска. Нават загадаў насіць перад сабой булаву як знак гетманскай улады. Угневаны Ян Карл папярэдзіў Уладзіслава, што не пацерпіць такога свавольства і разаб'е булаву на галаве Казаноўскага. Той булаву схаваў, але паскуднічаць Хадкевічу не перастаў. Калі насуперак гетманскаму ўказу, зацверджанаму каралевічам, Казаноўскі захацеў заняць лепшае месца ў абозе, то гетман прама мовіў Уладзіславу: «Цяпер бачу, што праўду ўсе кажуць, што каралевіч з сваімі ўлюбёнцамі гарэлку сабе п'е, бо з цвярозай галавы нельга прымаць такія рашэнні да мяне, слуті даўняга вашага бацькі». А калі Казаноўскі ўжо зусім угневаў Хадкевіча, як на яго росказ не прыслаў харугваў, то гетман з булавой перад фронтам усяго войска кінуўся за самадурам і запусціў яе ў галаву. Вось такім чынам даводзілася водцу ўсталёўваць дысцыпліну ў войску.
Так, быў ён суровы, часам жорсткі, паслабленняў не даваў нікому, і самому сабе таксама. Часам дзівіцца трэба,
Ян Карл Хадкевіч на Хоцімскай вайне. 1621 г.
адкуль ён браў сілы і волю. Чытаеш яго лісты да жонкі і бачыш разгубленага, бязвольнага чалавека. «Я пана Бога прашу аб смерці і не маю яе: жыць у такіх клопатах усё роўна як у пекле, яшчэ і чужыя цяжкасці нясу і цярплю. А мне самому служба абрыдда, але так сорамна з поля сыходзіць, жадаў бы смерці». Вось менавіта пачуццё гонару і надавала яму сіл. «Водца павінен паміраць стоячы» — ведаў гэтае старажытнае выслоўе вялікі гетман. Але ён не паміраў ад роспачы, ён змагаўся з роспаччу, перамагаў яе, ён бьгў тым, кім хацелі яго бачыць яго воіны, — геніем перамог, волатам
звіцяжства, слава якога лунала па свеце. I сам ганарлівы турэцкі султан Асман, які ўздумаў заваяваць Еўропу, схіляў сваю ганарыстасць перад вялікім воінам і павесіў яго патрэт у сваім кабінеце. Перамога над Хадкевічам была ддя Асмана вяршыняй славы, якая абяссмерціла б яго імя.
У 1621 годзе Асман рушыў незлічоную раць на Рэч Паспалітую. Праз свайго пасла ён перадаў каралю Жыгімонту: «Упэўніваю цябе, Зыгмонце, што хачу быць пераможцам тваім і гнаць цябе ад усходу, аж да захаду Сонца і засведчыць маястат мой, аж да мяжы кругу зямнога. А калі ў некаторых гарадах і замках маеш надзею абараняцца, то выварачу і зраўняю з зямлёю. Хачу знішчыць Кракаў і ў каралеўстве тваім крывавага мяча майго адзнаку пакінуць». He толькі Рэчы Паспалітай пагражаў Асман, але гатовы быў ажно дзесяць гадоў ваяваць з Свяшчэннай Рымскай імперыяй да перамогі. Над усёй Еўропай навісаў цень ісламскага паўмесяца. I хто мог узначаліць войска, якое павінна было абараніць Еўропу ад мусульманскага нашэсця? Ніякіх сумненняў не ўзнікала — вялікі воін Ян Карл Хадкевіч. А ён марыў пра адпачынак. «Ужо з апоўдні да вечара паказвае мне компас: доўга мяне поле, доўга зброя трымала, час каля коміна адпачываць». Але ці мог Хадкевіч хавацца дома ў час небяспекі для яго краіны? «Не хачу быць удзельнікам заняпаду Рэчы Паспалітай. Бог не пакіне без помсты таго, хто гэтаму спрыяе». I Хадкевіч узначаліў войска.
«Здзівіліся рэкі нашы Днестр, Прут і блізкі ад іх Дунай, калі так шмат коней, буйвалаў, мулаў, вярблюдаў прыйшло на іх берагі. Горы Хоцінскія задумаліся вельмі, калі на іх хрыбтах так многа гасцей, ніколі да таго не бачных, таптацца пачалі: задрыжэла зямля ад гармат, што вельмі вялікія ядры з сябе выкідвалі» — гэтак вобразна пра турэцкае нашэсце напісаў тагачаны паэт Фелікс Бяркоўскі. Хоць гэтая метафара была блізкай да рэчаіснасці. Супраць турэцкай раці, якая налічвала больш за 250 тысяч чалавек, Рэч Паспалітая змагла выставіць каля 34 тысяч воінаў ды 30 тысяч запарожскіх казакоў. Вялікае княства Літоўскае выставіла палкі гетмана Хадкевіча, які асабіста на свой кошт наняў 600 жаўнераў, полацкага кашталяна Мікалая Зяновіча, аршанскага старосты Аляксандра Сапегі, харугвы Аляксандра Радзівіла, Юрыя Заслаўскага, Яўстафія Тышкевіча, Аляксандра Хадкевіча (роднага брата гетмана), Яна Станіслава Caneri (сына Льва Сапегі), Яна Завішы, Багуслава Зяновіча, харунжага Пінскага, Рудаміны і іншыя...
Воіны верылі ў вайсковы геній свайго водцы. «Усім сваім выглядам, велічнай паставай і ўпэўненасцю ў сябе гетман усяляў у сэрцы ваяроў веру ў перамогу... He падаў духам, бо
Ян Карл Хадкевіч. XVII cm.
ён быў падобны на лепшых палкаводцаў не толькі свайго часу, але і старажытнасці», — сведчыў пра гетмана яго сучаснік Якуб Сабескі. I калі гетману паведамілі пра незлічоную колькасць ворага, то ён, выхапіўшы з похвы шаблю, мовіў: «Так іх палічу». А пачуўшы пра ваяўнічы нораў турэцкага султана, мудра заўважыў: «Сярдзіты сабака — ваўкам страва».
Герб Яна Карла Хадкевіча. 1621 г.
Гетман гатовы быў змагацца, гетмана не пужалі нястачы, ён звыкся да іх. Айчына патрабавала ад яго подзвігу, а ён патрабаваў подзвігу ад сваіх воінаў: «Я ўдзячны лёсу за тое, што сярод бесперапынных бітваў і нястачаў ён захаваў мяне да гэтага дня, калі я чэсна паслужу каралю і Рэчы Паспалітай, як застануся ў жывых, а калі загіну на непрыяцельскай зямлі і буду пахаваны рукамі хрысціян, маіх суайчыннікаў, дык жадаю, каб вы ведалі, што на справяддівасць нашай справы і на вашу мужнасць спадзяецца ўся краіна».
Bopara Хадкевіч сустрэў на рацэ Днестр каля замка Хоцін. Сорак дзён доўжылася вайна паміж хрысціянскім і мусульманскім войскамі. Султан Асман амаль штодня гнаў сваё воінства ў бой, якое кожны раз ганебна ўцякала з поля сечы.
Хадкевіч і войскам кіраваў, і ў цяжкую хвіліну вёў за сабой воінаў. Ён быў ужо смяротна хворы і да апошняга стаяў на сваім пасту. Гісторыя гетмана Хадкевіча — гэта
прыклад мужнасці, самаахвярнасці, вернасці свайму абавязку. Гэта гісторыя велічы духу, які перамог немач цела. Гэта гісторыя асобы, якая спыняе фатальны рух кола наканаванасці, асобы, якая сведчыць пра сілу чалавека, такога слабога і такога моцнага.
Штодня адбываліся крывавыя баі. Туркі, нягледзячы на страты, зацята штурмавалі лагер войска Рэчы Паспалітай. Хадкевіч адказваў імклівымі атакамі конніцы, аднойчы яна нават уварвалася ў турэцкі лагер. Султан, наракаючы на баязлівасць свайго войска, пабег хавацца. Жорсткая і ўпартая бітва адбылася 7 верасня. Сам Хадкевіч пад родавым сцягам павёў свой полк у бой. Воіны, натхнёныя прысутнасцю гетмана ў сваіх шэрагах, выстаялі. Туркі ганебна ўцяклі. Уражаны такой ганебай, Асман у роспачы заплакаў. У цяжкі момант, калі туркам удалося з трох бакоў акружыць лагер войска Рэчы Паспалітай і адрэзаць дарогі ад Полыпчы, калі баявы дух воінаў пачаў падаць, Хадкевіч звярнуўся да іх з заклікам: «Смела наперад з вашай прыроднай мужнасцю, польскае і літвінскае рыцарства! Хутчэй памру, чым падману вашы памкненні. ГІад аховай Бога, перад імем якога падае ў прах усялякая магутнасць, няхай шчасце будзе вашым правадыром і высакароднасць спадарожнікам: я ж да апошняга ўздыху пайду наперадзе вас, куды б ні прывёў нас лёс Айчыны». I воіны пакляліся змагацца да апошняга. «Памром на месцы! Лепш тутака чакаць апошняга паражэння, чым пакінуць харугву».
Хадкевіч не ўбачыў перамогі свайго войска. 24 верасня ён памёр. Смерць гетмана ўтойвалі ад войска, а калі пра яе даведаліся, то, па словах сведкі, кожны наракаў на лёс Рэчы Паспалітай, пазбаўленай такога апірашча. «Сама зайздрасць змоўкла, калі дабрата аплаквала яго: пры жыцці некаторыя абвінавачвалі Хадкевіча ў занадтай суровасці дысцыпліны, але пасля смерці ўсе плакалі па ім». «Памёр яго міласць пан гетман, а я ім вялікае шчасце Айчыны мілай». Гэтак успрынялі смерць Хадкевіча сучаснікі. Якой ні была цяжкай страта такога чалавека, але трэба было змагацца супраць ворага.
Хадкевіч бліскуча выканаў сваю справу: войска пад яго началам разбіла галоўныя сілы турак. У паражэнні турэцкага імператара Хадкевіч не сумняваўся і перад смерцю заявіў: «Калі нас змог бы дагэтуль заваяваць, каб нас змог вытрымаць, не толькі так доўга трываў, але ўжо даўно праглынуў бы нас і адзінай гадзіны не дазволіў бы нам пражыць».
Асман быў ужо асуджаны на паражэнне. Аднак ён спадзяваўся, што са смерцю Хадкевіча («такога шчаслівага і велікадушнага правадыра, ад якога ён шмат разоў быў біты») новая бітва прынясе яму перамогу. Ды толькі і ў гэтай бітве
ён не перамог і вымушаны быў прызнаць сваё паражэнне. Мары Асмана заваяваць Еўропу праваліліся. Згубіўшы больш за 80 тысяч чалавек, туркі адступілі. Як і прадказваў Ян Карл Хадкевіч, Асман, замест таго каб стаць уладаром Еўропы, стаў «пасмешышчам», асудзіўшы сябе на «ганьбу і вечны заняпад».
«Гэта быў загартаваны воін, які лёгка пераносіў цяжкасці, спёку, холад і бяссонне: ён быў шчодрым і вопытным у выбары віжаў, а ўменнем шыхаваць войска перад бітвай і выбраць стан не саступаў самым знакамітым палкаводцам старога і новага часу». Твар яго на першы погляд быў суровы, але поўны высакароднасці, амаль Марсаў. «Чало меў высокае, нос арліны, знак годны гетмана» — такім бачылі Яна Карла Хадкевіча яго сучаснікі. Можна яшчэ прыводзіць пахвалы сучаснікаў Яну Карлу Хадкевічу. Нават не подзвігі, не перамогі важныя для ацэнкі Хадкевіча, а ягоны характар, патрыятызм. Варта пачытаць некаторыя ягоныя лісты, у якіх ён прызнаецца аб тым непамерным цяжары, што лёг на яго плечы, каб зразумець, што гэта сапраўды быў вялікі воін. «Ледзь, далібог не шалею, не ведаю, што з сабой чыніць». Выпала на яго долю немалая ноша выпрабаванняў. Дык у чым жа была сіла вялікага воіна? Сам ён не хаваў свой сакрэт. «Дзе словам служыць давялося, служыў я прамовай, дзе прамовай, служыў я здароўем, не зважаючы ані на зайздрасць і аблуду, ані на якія ўдары, ані на страты».
СВЯТЫ ЗМАГАР
АФАНАСІЙ ФІЛІПОВІЧ
О, матко моя, церквй православна,
В которой правдйве мешкает Бог здавна! Тобем помогал речью й словамй Я, Афанасйй, й всемй сйламй.
3 эпітафіі Афанасію Філіповічу
^Сыццё Афанасія Філіповіча было драматычным і павучальным. Паверыўшы ў сваю абранасць быць абаронцам праваслаўнай веры, ён асудзіў сябе на цяжкія выпрабаванні. Яго лічылі звар'яцелым, кідалі ў вязніцу, яму затыкалі рот, яму не верылі... Здавалася, ён губляў пачуццё рэчаіснасці, здавалася, ён сам не разумеў, што робіць, здавалася, ён сее нянавісць і варожасць, здавалася... Супярэчлівы і просты, ваяўнічы і міралюбівы, вялікі і «нендзный» Афанасій Філіповіч — гэты «правоверный слута Божнй».
Нарадзіўся Афанасій Філіповіч каля 1597 года, верагодна, у Бярэсці. Ён атрымаў добрую адукацыю, пэўна, у брацкай школцы пры праваслаўным манастыры. 3 маладых гадоў настаўнічаў «по науках церковно-русскнх». Сем год вучыў «царэвіча маскоўскага» — яшчэ аднаго самазванца на шапку Манамаха Яна Фаўстына Лубу, якога апекаваў вялікі канцлер літоўскі Леў Сапега.
Зрэшты, Філіповіч зразумеў «опылность света» і ў 1627 годзе пайшоў у Віленскі Святадухаў манастыр. Пасля былі Куцейнскі манастыр каля Оршы і Межыгорскі манастыр каля Кіева. Усё жыццё памятаў Афанасій наказы свайго настаўніка айца Каментарыя: «Прннамней, тые трн речн заховай: першая — будь послушным старшнм свонм, другая — правнла церковного ішлнуй, третяя — бесед женскнх стережнся. Тыя гды, даст Бог, сохраннш, спасёшся н будеш потребен на
службу церквн Хрнстовой», Можна не сумнявацца, што Афанасій прытрымліваўся гэтых «трох рэчаў». Святасць і набожнасць Філіповіча прызнавалі нават яго непрыяцелі.
Вяртаючыся з Межыгор'я ў Вільню, Афанасій каля Мазыра сустрэў хворага чалавека. Філіповіч вынес яго з пушчы на плячах. Даволі красамоўны факт для разумення характару манаха. I мудрыя парады даў яму той чалавек: «Мерность зо всемн людмн в пожнтнн розумне метн; послушенство, чнстость н убозство заховатн законное; на смерть двоякую памятн установнчне; волй бозской завшезавше во всем ся оддаватн, што я паметаючн (цару бозского ведлут часу тантн не треба) н по сесь час, вкрнтое ласкою его святою, на сердцу своем маю; еслн бы што протнвного волн бозской з немоіцн ся телесной прнтрафнло, то споведью н покутою досконало себе очніцатн». Як вынікае, жыццёвая мудрасць не такая складаная, але важна яе зразумець, і Афанасій Філіповіч яе зразумеў.
У 1633 годзе Афанасій атрымаў сан іераманаха і стаў намеснікам ігумена ў Дубойскім манастыры каля Пінска. Тут ён правёў тры гады. А яны былі нялёгкімі. Як Афанасій успамінаў: «...3 духамн злымн, вндомымн н невндомымн, барзо бедйлммся». Ці спакушала яго вабнасць свецкага жыцця? Ці ў містычным азарэнні трызніліся яму злыя бесы? Увогуле ў рэлігійнай экзальтацыі Філіповіч мог убачыць патаемныя знакі ці пачуць голас Божай Маці. Так, калі ў 1636 годзе па загаду канцлера Альбрэхта Станіслава Радзівіла Дубойскі манастыр перайшоў да езуітаў, то Афанасій «як в захвнценю яком будучн» бачыў на небе таямнічыя праявы — «седм огнов пекелных», а ў пятым агні — «жарнстом гневн» — трох асоб: панскага легата, караля Жыгімонта Вазу і канцлера Льва Сапегу.
Што ж, містык бачыць болып, і погляд яго пранікае ў таямніцы быцця. Філіповіч быў містыкам і мысліў містычна. Зразумець яго экзальтацыі і мроі можа толькі містык.
He толькі малітваю, але дзейснай справаю хацеў Афанасій служыць Богу. Восенню 1637 года Філіповіч пакінуў манастырскія сцены і пайшоў па свеце збіраць міласціну для манастыра. Але, як высветлілася, гэта была ўсяго толькі падстава, каб пакінуць манастыр, — шлях Філіповіча вёў у Маскву. Нібыта выконваў ён волю Божай Маці, якая з'явілася да яго ў час малітвы і мовіла: «Цар Московскнй збудуем мн церков! Ндн до него». Вось і пайшоў.
У падарожжы хапіла розных выпрабаванняў. Каля Прапойска Афанасій і яго спадарожнік трапілі ў буру, і «света внднтн не было». Дзень і ноч падарожнікі блукалі ў «заметках» і ледзь не патанулі ў Дняпры. Нарэшце дабраліся да сяла. Філіповічу і цяпер не пашчасціла: «Мне малем на са-
Абраз св. Афанасія Філіповіча. XVII cm.
нех монх же хомут лежнт, a то был пес, так мя за руку уел!» Але і гэтым не скончылася — пачаўся пажар, і Філіповіч ледзь не згарэў. Нібыта сапраўды нешчаслівая доля дасталася яму. Але ж... што такое выпрабаванні, калі ў сэрцы яго
быў Бог. Вось піша Афанасій: «Од всего згода Ннсус Хрнстос н Пречнстая Богороднца без шкоды нас заховала». Ён дайшоў да Масквы.
Афанасій дамогся сустрэчы з царом Міхайлам Раманавым. Але якім коштам! У сваёй запісцы ён выдаў дзяржаўную тайну — паведаміў пра «царэвіча Дзмітрыча», што гэта самазванец Ян Фаўстын Луба. Цар шчодра адарыў Філіповіча. Але не падарункі былі яму патрэбны, ён хацеў пераканаць цара пачаць вайну з Рэччу Паспалітай у абарону праваслаўнай веры. I пры гэтым спасылаўся на Божую Маці, нібыта яна сказала яму: «О Афанаснй! Ндн до цара Мнханла н рцн ему: звнтяжай непрнятелн нашн, бо юж час прншол. Мей образ пречнсто в кресте Купятянскн на хоругвях военных ддя мнлосердня. А в бнтвн той кожного человека, мянуючогася православный, здорово заховай». He верыцца ў «голас таковый». Гэта голас сляпога фанатызму. Філіповіч і сам не разумеў, што распальвае нянавісць і варожасць паміж хрысціянамі. He разумеў ён, што парушае сваю святасць заклікамі да праліцця крыві. Хіба гэта магло выратаваць праваслаўную веру? Такое пытанне ваяўнічы манах сабе не задаваў. Вырашэнне ўсіх праблем бачылася яму ў сіле. Шкада, што яго незвычайны талент пачаў траціцца на палітычныя інтрыгі.
Хоць не трэба думаць, што ў яго былі нейкія нядобрыя намеры. Афанасій Філіповіч лёгка паддаваўся эмоцыям і шчыра верыў у сваю правату. Вось і пра «царэвіча Дзмітрыча» ён распавёў, думаючы, што робіць добрую справу, «бо много злого през него, як през ннструмент якнй, своволною купою а хнтростямн барзо, мудрых людей шатан проклятый, за допуіценем бозскнм, мог бы бронтн». А калі бачыў несправяддівасць уладаў да праваслаўных вернікаў, дык не мог з гэтым змірыцца. Падымаў голас у іх абарону. Ён не шукаў асабістай карысці ці славы. Ён быў шчыры ў сваіх памкненнях. Сваю місію вызначаў сціпла: «А запытает лн хто: «Чн пророк ты, што то мовнш?» В покорн сердечной одповем: «Не пророк, только слуга Бога сотворнтеля моего, посланый ведлуг часу, абым правду кождому мовнл». I праўду ён казаў, нават каралю, перакананы, што яна дапаможа ўсталяваць справядлівасць, не разумеючы, што праўду не любяць і таго, хто яе кажа, таксама. Афанасій апынуўся ў становішчы, калі яго ненавідзелі і чужыя, і свае — ён быў гнаны і зняважаны.
Пасля вяртання з Масквы ў 1640 годзе Філіповіч быў абраны берасцейскім Раждзественскім брацтвам ігуменам Сімяонаўскага манастыра. Новыя клопаты ляглі на плечы Афанасія. Трэба было захаваць манастыр ад спробаў унія-
таў завалодаць ім. Сабраўшы прывілеі, выдадзеныя манастыру, ён у 1641 годзе прыехаў на вальны сойм у Варшаву. Хоць кароль і прызнаў прывілеі, але канцлер Радзівіл і падканцлер не хацелі паставіць >на іх пячаткі, нават і грашыма не спакусіліся. Праваслаўныя іерархі адмахнуліся ад неспакойнага ігумена. Са скрухай Афанасій адзначыў іх маральнае падзенне: «Юж-юж н самн отцеве нашн старшнн в вере православной о помноженю хвалы бозское не дбают».
I зноў ён нібыта чуе голас абраза Купяціцкай Божай Маці, каб патрабаваў ад караля Уладзіслава IV, «грозячн правднвым гневом н страшным судом божннм», адмены уніі цэркваў. Афанасій Філіповіч шчыра паверыў, што на яго «пал» дух святы і ён абраны ддя святой справы. А таму ў 1643 годзе ён прыехаў на сойм у Варшаву, дзе выступіў з соймавай трыбуны з палымянай прамовай, заклікаючы караля скасаваць унію — прычыну ўсіх няшчасцяў у дзяржаве. I нават прыгразіў каралю: «А еслм не успоконте веры правднвое грецкое н не знесете унен проклятой, то дознаете запевне гневу божого... В волн то человечей есть: обнрай же собе, што хоч, покн час маеш!» Сойм не адобрыў гэтага выступу. Праваслаўныя іерархі адцураліся Філіповіча і абвясцілі яго вар'ятам. А каб не мець з ім клопату, засадзілі ў вязніцу. «Уруганый, оплеваный н осмеяный», Афанасій некалькі тыдняў правёў у няволі. Усё ж неяк яму ўдалося вызваліцца. У крайнім запале ён бегаў па вуліцах і крычаў: «Беда проклятым н неверным!» Можна было і сапраўды вырашыць, што ігумен звар'яцеў. Ледзьве яго супакоілі і зноў засадзілі ў вязніцу.
Праваслаўныя іерархі адвезлі Філіповіча ў Кіеў і наладзілі над ім суд. Ен апраўдаўся і вярнуўся ў свой манастыр. Але ненадоўга. Гэтым разам Афанасія арыштоўваюць па справе «царэвіча маскоўскага». Ён стаў закладнікам за Яна Фаўстына Лубу, які быў накіраваны ў Маскву для выкрыцця свайго самазванства. За паўтода зняволення Філіповіч напісаў шэраг твораў: «Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рымскага», «Супліка трэцяя», «Прыгатаванне на суд», «Парада набожная». У гэтых творах Філіповіч выступіў з крытыкай існуючых парадкаў у Рэчы Паспалітай, асабліва пафасна выкрываў ён царкоўную унію. Найбольш цікавым і змястоўным з гэтых твораў з'яўляюцца «Навіны», у якіх Філіповіч расказвае аб сваім жыцці, піша аб гаротным лёсе праваслаўных вернікаў у дзяржаве, выкрывае ханжаства айцоў царквы. Тлумачьгў ён і сваю місію. «Мене зась, нендзного Афанасна, Бог сотворнтель мой на тое власне послал, абым впродо вынніценню проклятой унен оголоснл н об’ьясннл».
Свае творы Філіповіч паслаў каралю, але той не звярнуў на іх увагі, а загадаў адправіць яго пад вартай у Кіеў.
Па каралеўскім наказе кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла замкнуў непакорлівага манаха ў Кіева-Пячэрскім манастыры, каб «не могл жадных голосов робнтн». Афанасій яшчэ спадзяваўся апраўдацца, пераканаць мітрапаліта ў шчырасці сваіх памкненняў...
У манастырскай келлі Філіповіч напісаў свой галоўны твор — «Дыярыуш». Тут і ўспаміны аўтара, і выкрывальныя прамовы, і багаслоўскія думкі, і палемічная публіцыстыка, і рэлігійныя гімны. Філіповіч нібыта падводзіў вынік свайму бурліваму жыццю. Сабраў пад адной вокладкай перажытае і перадуманае, каб перадаць свой духоўны набытак: «...для ведомостн людем православным, хотячнм о том тепер н у потомные часы ведать».
Пётр Магіла прачытаў «Дыярыуш». He кранула сэрца мітрапаліта шчырая споведзь, не кранулі яго і просьбы берасцейскіх братчыкаў даць свабоду іх духоўнаму настаўніку. Так хавалі таго, хто казаў праўду, так хавалі самую праўду.
На свабоду Філіповіч выйшаў пасля смерці мітрапаліта на пачатку 1647 года і вярнуўся ў Берасце. Тут і напаткаў ён пагібель. 1 ліпеня 1648 года Афанасія Філіповіча арыштавалі па даносу, нібыта ён мае зносіны з паўстанцамі Хмяльніцкага. Берасцейскі ваявода Масальскі не стаў высвятляць віну Філіповіча і не адправіў яго ў суд. «Навошта яго да мяне прывялі? Маеце ўжо яго ў сваіх руках, дык рабіце ж сабе з ім што хочаце!»
Ворагі Філіповіча, «которые крвн его давно прагнулн» ў ноч на 5 верасня вывелі ігумена за горад да вёскі Гершановічы. Спачатку яны мучылі непакорлівага святара — пяклі агнём. Патрабавалі, каб ён адмовіўся ад сваіх поглядаў. Ён мужна адказаў: «Што юж рекл, том рекл, а з тым умнраю». Перад смерцю Афанасій мовіў: «Царква прававерная будзе ў вялікім праследаванні ад несправяддівых і ганарлівых настаўнікаў царкоўных, якія адступілі ад святой веры, але пасля расквітнее, як крын сярод цярноўнікаў і як іскра ў попелу зарытая з'явіцца, зазіхаціць і ўсё тут асвеціць. I дзе маё цела гэтае параненае і памерлае за імя Божае пакладзена будзе, там у навакольных месцах ніколі злахітрых супастатаў, адступнікаў ад святой веры, шкодзіць не можа, нават да апошняга выраку праведнага суддзі Хрыста». Ён дараваў і гайдуку, якому загадалі яго забіць. Паводле слоў гэтага гайдука, Філіповіч, прастрэлены дзвюма кулямі ў лоб навылет, нейкі час стаяў, прытуліўшыся да яліны, пакуль яго не скінулі ў яму. «А н там мовнт, еіцеся сам лнцем вгору обернул, рукн на персях на крест зложнл н ногн протяг». Гэтак нарадзіўся святы Беларусі — прападобнамучанік Афанасій Філіповіч.
ШЛЯХ У КОСМАС
КАЗІМІР СЕМЯНОВІЧ
Яго геній апярэдзіў час і толькі ў XX стагоддзі знайшоў сваё ўвасабленне ў практыцы. Чалавецтва пераадолела зямное прыцяжэнне і вырвалася ў космас. Мала хто ведаў, што ідэя шматступеннай ракеты належыць беларусу Казіміру Семяновічу. Першынство прыпісвалася то рускаму вучонаму К.Цыялкоўскаму, то бельгійскаму інжынеру Р.Бінгу, то амерыканцу Р.Годарду. Аднак гістарычная крыніца сведчыць аб прыярытэце Казіміра Семяновіча. Менавіта ён у 1650 годзе ў сваёй кнізе «Вялікае мастацтва артылерыі» ўпершыню апісаў канструкцыю шматступеннай ракеты, якая і стала прататыпам сучасных касмічных караблёў. За адно гэтае вынаходніцтва імя Казіміра Семяновіча вартае быць у спісе славутых і вялікіх людзей сусветнай цывілізацыі.
Скупыя звесткі захаваліся пра жыццёвы шлях Казіміра Семяновіча. Хоць і лічыў ён сябе «шляхціцам-літвінам», але, верагодна, паходзіў ён з роду дробных беларускіх князёў Семяновічаў. 3 дакументаў вынікае, што ў XIV стагоддзі ім належалі «двор Быхово» і ўладанні ў Дубровенскай зямлі.
У 1634 годзе Казімір Семяновіч удзельнічаў у аблозе рускага горада Белы, а праз дзесяць гадоў, 30 студзеня 1644 года, — у бітве з крымскімі татарамі. У гэтай бітве яго ўразіла дымавая заслона, якой татарскія феерверкеры выратавалі сваю адступаючую конніцу. Казімір Семяновіч, пэўна, тады яшчэ быў не вельмі дасведчаны ў артылерыйскім мастацтве, а таму палічыў, што феерверкі дзейнічалі «з дапамогаю д'ябла туманом ды параю зацямнілі сонца на пабаявішчы». Можа, менавіта тады і ўзнікла ў яго жаданне авалодаць усімі ведамі артылерыйскага мастацтва. У сваёй кнізе ён успамінаў: «...неўзабаве я прысвяціў сябе дэталёваму выву-
чэнню такога мастацтва, да якога меў такую вялікую прагу, так што я ніколі і нідзе не шкадаваў тых выдаткаў (хоць гэта і дужа змяншала мае асабістыя сродкі), калі знаходзіў штосьці, чаго яшчэ ці не ўмеў, ці не паспрабаваў на практыцы. Дзякуючы разумным парадам сяброў і ўласным роздумам я зразумеў, што ніколі не здолею дасягнуць пастаўленай мэты, калі буду вывучаць гэтае мастацтва без сістэмы... Для гэтага я вывучаў вельмі шмат навук, як вызваленых, так і механічных. У навукі вызваленыя я залічаю арыфметыку, геаметрыю з яе часткамі, механіку, а г.зн. статыку, гідраўліку, пнеўматыку, грамадзянскую і ваенную архітэктуры (г.зн. фартыфікацыю), графіку, оптыку і тактыку. Засвоіў я таксама пэўныя звесткі з фізікі, хіміі». Можна ўявіць гэтую тытанічную працу — на такое быў здольны толькі валявы і таленавіты чалавек, і на здзяйсненне такога быў неабходны моцны імпульс. I ён у Семяновіча быў — гэта «жаданне паслужыць Айчыне і сваім суродзічам...».
Дома дастатковых ведаў Казімір Семяновіч не атрымаў, a таму ў 1645 годзе ён адправіўся ў Нідэрланды. А каб навучыцца артылерыйскаму мастацтву на практыцы, ён уступіў у войска Фрэдэрыка Генрыха Аранскага. Гэта была патрэбная школа, і Семяновіч навучыўся шмат чаму: «...у часе вельмі многіх славутых аблогаў у Нідэрландах, адбываючы практыку вайсковую і выконваючы абавязкі, звязаныя з ёю, а таксама выхоўваючы годнасць артылерыйскую, запісаў шмат рэчаў, частку сам вынайшаў, нечаму навучьгўся ў іншых», — прызнаваўся ён. I калі Семяновіч у 1646 годзе па выкліку караля Уладзіслава IV вярнуўся ў Рэч Паспалітую, то быў ужо дасведчаны і даволі аўтарытэтны ў артылерыйскай справе чалавек. Кароль назначыў яго інжынерам у польскай артылерыі. Можна не сумнявацца, што і на гэтай пасадзе Семяновіч працягваў назапашваць і ўдасканальваць свае веды. Яго аўтарытэт расце. У 1648 годзе інжынер становіцца намеснікам начальніка артылерыі. На бяду, а можа, на шчасце, вайсковая кар'ера Семяновіча не склалася. Відаць, начальнік артылерыі Крыштоф Арцішэўскі з-за зайздрасці абвінаваціў Семяновіча ў казнакрадстве, маўляў, той не даплаціў артылерыстам і фурманам. Сума, якую нібыта прысвоіў Семяновіч, складала каля васьмі тысяч злотых. Абвінавачванне сур'ёзнае, і ў выніку яго пацвярджэння Семяновіча чакала суровае пакаранне. Верагодна, Семяновіч апраўдаўся, але не захацеў служыць у падначаленні Арцішэўскага і ў званні генерал-лейтэнанта выйшаў у адстаўку. Цяпер ён мог прысвяціць сябе напісанню кнігі аб вялікім мастацтве артылерыі.
Напрыканцы 1648 года Казімір Семяновіч зноў прыехаў у Нідэрланды. На гэты раз не як вучань, а як настаўнік.
Тытульны ліст кнігі Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». 1676 г.
У яго ўжо было дастаткова ведаў наконт артылерыі, каб падзяліцца імі з іншымі. Яшчэ два гады прайшлі ў напісанні і падрыхтоўцы кнігі да друку. Значную дапамогу аказаў Семяновічу яго апякун эрцгерцаг ЛеапольдВільгельм Габсбург, які быў намеснікам іспанскага караля ў Нідэрландах. I вось у 1650 годзе ў Амстэрдаме ў друкарні Яна Янсана было надрукавана «Вялікае мастацтва артылерыі».
Мэту сваёй кнігі Семяновіч бачыў гэтак: «...выданнем гэтае працы я хацеў бы зрабіць паслугу маёй Радзіме і маім суайчыннікам, якія заўсёды выяўлялі вялікую схільнасць да гэтай навукі і якія цанілі яе болей, чым іншыя галіны вайсковай навукі, аднак жа да гэтага часу не мелі кніг, па якіх маглі б вывучаць яе». Як успрынялі суайчыннікі працу Семяновіча, невядома, а вось іншаземцы яе ацанілі. На працягу паўтара стагоддзя гэтая кніга была падручнікам па артылерыі.
У кнізе Казімір Семяновіч даў усю паўнату ведаў аб артылерыі, якія набыў за гады тэарэтычнага, практычнага вывучэння артылерыйскага мастацтва, амаль 260 твораў, пачынаючы з антычных, выкарыстаў у сваёй працы аўтар. У пяці раздзелах распавядаецца пра ўсё, што датычыцца артылерыі, — метады вырабу пораху і запальных рэчаў, выкарыстанне выбуховых прыстасаванняў і г.д. У раздзеле «Аб ракетах» Семяновіч піша аб канструкцыях і спосабах вырабу разнастайных ракет. Многія тыпы ракет прапанаваў Семяновіч упершыню, і ў прыватнасці састаўныя і шматступенныя. Ён не робіць сакрэтаў са сваіх доследаў — друкуе табліцу адносін дыяметра ракеты да яе даўжыні. Каб скласці яе, Казіміру Семяновічу давялося правесці шмат эксперыментаў, на якія былі патрачаны «вялікія грашовыя выдаткі». Адкрыццём Семяновіча было і тое, што ён вынайшоў спосаб стабілізацыі палёту ракеты. «Вялікае мастацтва артылерыі» адразу пасля выхаду было заўважана. У 1561 годзе яно перакладаецца на французскую мову, у 1676 гбдзе з'явіўся нямецкі пераклад, у 1729-ым — англійскі. Праца перакладалася на галандскую і дацкую мовы. Натхнёны поспехам, Казімір Семяновіч напісаў працяг сваёй кнігі, дзе разглядаў новыя пытанні і праблемы артылерыйскага мастацтва. Семяновіч хацеў апісаць зробленае ім вынаходніцтва. «Гэта мая новая вынаходка, у якой змяшчаюцца ўсе нашыя веды, яна адна перасягае шмат якія іншыя прыстасовы і замяняе іх усе, бо з яе дапамогай замяраем згодна вагамеру калібр гарматных ствалоў; ...адзначаем вагу і памеры як вадкіх, так і сыпкіх рэчываў, і меры адлегласці; нацэльваем гарматы і марціры, падымаем або апускаем, і маем дакладна перад вачыма моц гармат пры траякім нацэльванні, а менавіта гарызантальны, звычайны і ў найбольшым падвышэнні... Акрамя таго, адмяраем адлегласць месца, вышыню і глыбіню аб'ектаў. Фігуры пляскатыя пераносім з аркуша на поле або з поля на аркуш...» Што ж гэта за вынаходніцтва? Гісторык Міхась Ткачоў меркаваў, што гэта — універсальныя аптычна-механічныя прылады накшталт нівеліра, бусолі ці кіпрэгеля.
Збіраўся Семяновіч разгледзець некаторыя геаметрычныя, астранамічныя і геаграфічныя пытанні. «Як толькі ўсё гэта ў адпаведных месцах дойдзе да свядомасці кожнага, тады адбудзецца вера ў мае словы». Рукапіс новай працы Казіміра Семяновіча не быў надрукаваны. Магчыма, у ім падаваліся сакрэтныя на той час звесткі пра артылерыю? Ды яшчэ унікальнае вынаходніцтва! А ваенныя таямніцы заўсёды хаваліся ад людзей. Дарэчы, як мяркуе «піянер касманаўтыкі» амерыканскі вучоны Ары Штэрнфельд, Казімір Семяновіч быў забіты рамеснікамі-піратэхнікамі за тое, што ў сваёй кнізе выдаў сакрэты і таямніцы артылерыйскага мастацтва.
Як закончыўся жыццёвы шлях Казіміра Семяновіча, невядома, але зробленае ім прадвызначыла развіццё артылерыйскага мастацтва як навукі на стагоддзі і ўказала чалавецтву шлях у космас.
ДВУХАБЛІЧНЫ ЯНУШ
ЯНУШ РАДЗІВІЛ
Януш Радзівіл — жорсткі прыгнятальнік народа, крывавы кат, дзяржаўны здраднік, «пракляты Радзівіл». Такім уяўлялі гэтага чалавека. А можа, ёсць і другі твар у Янушд Радзівіла? «Вялікі Радзівіл», «ён не мае сабе роўнага», «і лепш за яго ў вядзенні вйны і заключэнні міру ніхто не можа быць здольнейшы» — гэта прызнанне сучаснікаў. Хіба, каб разабрацца ў ацэнцы гэтага чалавека, прызнаць яго двухаблічным? А ў двухаблічнага і жыццё не простае — супярэчлівае, дзе высокае і нізкае, светлае і чорнае, дабро і зло з'ядналіся, пераблыталіся і сталі адным цэлым, існасцю і лёсам.
Нарадзіўся Януш РадзівіЛ у мястэчку Попелы 2 снежня 1612 года ў сям'і князя Крыштофа Радзівіла і Ганны Кішчанкі. Вучыўся ён у кальвінскіх школах у Біржах і Кейданах, a пасля ў Слуцкай гімназіі. Бацька яго, польны гетман і адзін з уплывовейшых дыгнітарыяў дзяржавы, казаў настаўнікам: «Я яго не хачу мець школьным доктарам, але добрым палітыкам і добрым сынам Айчыны». Таму прасіў іх не шкадаваць розгі ддя яго сына — выбіваць «пдюгаўства альбо брыдкую мову, упартасць і злосць». Так што выхоўвалі княжацкага сына ў суровых умовах, апроч навук школьных, ён гартаваў у сябе мужнасць і спрыт воіна — займаўся фізічнымі практыкаваннямі, яздой на кані, стральбой з лука і ручніцы, фехтаваннем. А разам з тым малады Янушка захапляўся музыкай, танцамі, мастацтвам і літаратурай, выдатна ведаў лацінскую мову і ўжо ў дзесяць гадоў пісаў на ёй лісты бацькам. 3 маладых гадоў Януш вызначаўся зусім не юнацкай разважлівасцю, думаў, як мудры філосаф, і не паддаваўся скрусе і адчаю. Сваіх бацькоў, якія страцілі дачку, а яго сястру Галыпку, ён спагаддіва і мудра суцяшае: «Бачым ця-
Януш Радзівіл. Паводле гравюры Схултза. 1863 г.
пер, Ваша міласць, які клейнот каштоўны мы страцілі. Але і тое прызнаць мушу, мы яе зусім не страцілі, але мы яе перад сабой да неба паслалі». Так мог сказаць толькі мудрэц.
У шаснаццацігадовым узросце Януш выехаў у Еўропу. Слухаў лекцыі ў Лейпцыгскім універсітэце, служыў валанцёрам у войску Генрыха Аранскага, пабываў у Англіі і сустракаўся з каралём Карлам I. I толькі ў 1633 годзе Януш вярнуўся на радзіму, прывёўшы з сабой полк галандскіх наёмнікаў, якіх ён завербаваў. У той час пачалася чарговая вайна Рэчы Паспалітай і Масковіі з-за Смаленска. 3 гэтай вайны і стаў ён на шлях воіна Януша Радзівіла. Сам кароль Уладзіслаў Ваза даверыў Янушу падняць сцяг над капітуліраваным лагерам маскоўскага войска.
Новая веха пачалася ў жыцці Януша Радзівіла, калі ён атрымаў пасаду падкаморага пры двары караля. Служба
ператварылася для Януша ў доказ сваёй выключнасці і значнасці. Выкідваліся грошы на модныя ўборы, на ўпрыгожанні, на ўтрыманне шматлікіх слуг і асабістага маленькага войска — усё павінна было павялічваць бляск князя Радзівіла. Гэтак, пры сустрэчы нявесты Уладзіслава — прынцэсы Марыі Людвігі Ганзага Януша суправаджала 250 гайдукоў, болей, чым самога караля і ўсіх астатніх саноўнікаў. А на вясельны банкет Радзівіл прывёз з сабой аркестр. He было яму роўных пры двары ва ўборах, то адзяваўся на еўрапейскі лад, то на індыйскі, ці ўсходні, то на літвінскі. Графіня Туебрат, якая прыехала з прынцэсай, пісала ў сваіх успамінах, што ніхто лепей не танчыў за князя па-польску, па-італьянску, па-французску. Але не бляскам багацця, не вытанчанымі манерамі праславіўся князь Януш. А слава яго была скандальная. Уся Рэч Паспалітая ведала словы Януша Радзівіла, што мовіў ён у прысутнасці караля: «Прыйдзе той час, калі палякі да дзвярэй не патрапяць, праз вокны іх будзем выкідваць». Можна зразумець абурэнне палякаў, якія патрабавалі ад караля выдаліць Радзівіла са двара. Толькі іх гнеў для князя, як мышыны піск. За сябе Януш мог пастаяць. Варта было падкамораму кароннаму Казаноўскаму зняважыць князя, як той адразу выклікаў яго на двубой. Баязлівы Казаноўскі дзесяць разоў пашкадаваў пра свае неабдуманыя словы і на двубой не з'явіўся. Князь, раззлаваны на католікаў, загадаў абстраляць з ручніц касцёл. Скардзіліся на яго, а кароль любіў гэтага ганарлівага, часам пыхлівага, але моцнага воляй і сілай духу чалавека. I ў 1646 годзе надаў яму сан польнага гетмана. Вось так, не перамогамі на полі сечы, здабыў ён высокі вайсковы чын. I ў асабістым жыцці таксама былі змены. Пасля смерці ў 1642 годзе жонкі Катаржыны Тэнчынскай князь застаўся адзін з маленькай дачкой Ганнай Марыяй. Але багацейшы князь у дзяржаве, якому па бацьку дасталіся Біржы, Кейданы, Візуны, Попелы, Янушы, Любеч, Дайліды і дзесяткі тысяч халопскіх душ, быў знатны кавалер. I калі першы раз ажаніўся ён па каханню, то другі — па разліку, і не на абы-кім, а на дачцэ малдаўскага гаспадара Базыля Лупула Марыі, парадніўся з венцаносным домам. На вяселле да Лупула ў Малдову князь прыехаў у суправаджэнні двух тысяч чалавек. Хай бачыць гаспадар моц і багацце князя. I ад шчодрасці запісаў ён жонцы 600 000 злотых, а таксама Беліцу ў Лідскім павеце і Заблудаў. Так, замашкі не князя, а вялікага князя.
Мірны час закончыўся ў 1648 годзе, калі Украіна паднялася з кален перад польскім панам. Пад началам Багдана Хмяльніцкага ўкраінскія казакі і сяляне пайшлі вайной на палякаў. Былі пасланы казацкія загоны і на Беларусь, каб і
А.ван Вестэрдгельд. Войска на чале з Я.Радзівілам каля Бабруйска. 1651 г.
тут разадзьмуць пажар вайны. I запалалі полымем панскія і шляхецкія маёнткі. Палессе, Прыдняпроўе паўсталі. Янушу Радзівілу давялося тушыць гэты пажар, які мог перакінуцца і на ўсю Літву. Ён вызваліў ад казакоў і паўстанцаў Мазыр, Тураў, Бабруйск. Іх чакала жорсткая расправа. Гэтак, у Бабруйску па загаду Радзівіла дзевяць казакоў было пасаджана на палю, сорак — забіта, а ў 270 адсеклі правую руку, каб яны не бралі надалей зброю. Толькі жорсткімі мерамі можна было падавіць паўстанне і ўсталяваць мір у дзяржаве. I Януш Радзівіл бьгў жорсткім, нават да сваіх жаўнераў, калі тыя парушалі яго загад. Ён карае смерцю жаўнера за марадзёрства — толькі за тое, што той забраў у бабруйскага мешчаніна хустку. Сваё слова перад бабруйчанамі ён трымаў: як абяцаў ім літасць і мір, так і выканаў — не аддаў горад на рабаванне. Пазней, калі ў 1651 годзе Януш Радзівіл возьме Кіеў, то таксама пакарае жаўнера за тое, што той ударыў па абразу Божай Маці. I адначасова Януш Радзівіл выказвае клопат пра «ўбогіх хлопкаў», пратэстуючы супраць ускладання на іх новых падаткаў і павіннасцяў.
«Двухаблічным» бьгў Януш Радзівіл і ў палітыцы. Казаў адно, а рабіў другое. Новы кароль Ян Казімір і яго акружэнне падазравалі Радзівіла ў тайных інтрыгах супраць Полыпчы. He забыліся яго пагрозы выкідваць палякаў праз вокны. Падазравалі не без падстаў. Сапраўды, Януш Радзівіл рабіў захады дзеля скасавання Люблінскай уніі. Пра гэта вёў ён перамовы з пасламі запарожскага гетмана Багдана Хмяль-
ніцкага і таксама семіградскага князя Юрыя Ракашы. Наладзіў ён сувязі і з шведскім каралём. Як тут не занепакоіцца? Ян Казімір хацеў нават адхіліць Януша Радзівіла ад начальства над войскам Вялікага княства, але з гэтым не пагадзіліся паны-рада. На той час не было ў княстве роўнага Янушу Радзівілу па вайсковым таленце.
А паўстанне на Беларусі працягвалася. Хмяльніцкі паслаў сюды трыццацітысячнае войска на чале з кіеўскім палкоўнікам і беларусам па паходжанню Міхайлам Крычаўскім. 31 ліпеня 1649 года паміж войскам Вялікага княства і казацкататарска-сялянскім войскам Крычаўскага каля Лоева адбылася крывавая бітва. Вось як сам Януш Радзівіл апісвае яе: «Непрыяцель, якога было каля 10 000, імкліва рушыў з лясоў і поля перад нашым абозам. Усе з вялікім крыкам і шумам, да якіх і воклічы звычайныя татарскія «гала! гала!» дадаваліся. Падступіўшы пасля пад самую браму нашага абозу, дзе ў нас была адна пераправа цераз рэчку, пры якой мая венгерская пяхота стаяла і польская п. Паддяскага, непрыяцель раз'яднаў нас. Пяхота адразу дала ім залп, а тым часам харугвы язды, хутка пераправіўшыся, адважна кінуліся ў бой. Першай мая надворная казацкая, што вёў паручнік п. Хадароўскі, які ў непрыяцельскія шэрагі ўклініўся, але адразу з плацу мусіў ад'ехаць, атрымаўшы шкаддівае раненне. Наступныя ўсе гусарскія харугвы мужна ўдарылі і добра пабілі непрыяцеля, а тым жа момантам з асаблівай справы Боскай п. Кмароўскі з разведкі вярнуўся, калі пачуў наперадзе стральбу, крыкі, паскакаў і ў самую пару ў тыл непрыяцелю ўдарыў і тым самым дапамог яго разбіць, бо з пераду і з тылу, узяўшы на шаблю, яго правае крыло ў лес загналі. Левае, пасля наступу п. Стольніка Літоўскага з харугвамі п. Гротнуза, надворнай другой казацкай харугвы п. Курпскага і трэцяй п. Мялешкі і драгунаў п. Стольніка Літоўскага, якіх п. маёр Нольд вёў, знішчана і ў пень высечана. Гэтае першае спатканне прывяло непрыяцеля ў канфуз, a нашым дадала свежых сіл, убачыўшым густа непрыяцельскіх трупаў ад сваіх рук, а ў сваіх вельмі мала шкоды...
Непрыяцель, сустрэўшы такое прывітанне, да звычайных звяртаўся сваіх фартэляў, і ў чвэрць гадзіны збудаваў умацаваную засеку і табар у густым лесе, да якога язда наша падступіць не магла. У тым уласна маменце мне паведамілі, што з табара за ракой вялікая лічба казакоў перапраўляецца на наш бок на пасілак сваім. Таму ў шыху, пакінуўшы п. Стражніка, а сам туды кінуўся на дапамогу п. обер-лейтэнанту Гаўхофу, які з прыданымі яму харугвамі абараняў пераправу. Ён, як добры кавалер, добра сустрэў непрыяцеля... адважна з яздой усе наступалі, аж непрыяцеля ў Днепр
А. ван Вестэрдгельд. Войска на чале з Я.Радзівілам у Кіеве. 1651 г.
загналі так, што, забыўшыся пра чаўны, мусілі плыць і нам вясёлае відовішча далі, калі 3000 не меней з самапаламі і іншай зброяй плыла; адзін друтога тапіў, а пяхота густа агню давала, так, што ледзь 300 на свой бераг даплыла. Пасля прывялі да мяне аднаго здрадніка, шляхціца Лідскага павета, і некалькі казакоў, узятых у баі, якія паведамілі, што табар з гарматамі ваяўніча ідзе на нас. Даручыў я тады п. Стражніку з гусарскай харугвай, з маёй надворнай казацкай харугвай, татарскай п. Раманоўскага і Карацэвіча, з пяхотай нямецкай п. Рэйнгольда Тызенгаўза і з драгунамі п. Віхмана, каб ішлі яму насустрач і не дазволілі злучыцца са сваімі. Калі праз чвэрць мілі спаткаўся з табарам, дык адразу пайшоў у атаку. Разграмілі табар, пяхоту высеклі, гарматы пабралі, а чэлядзь здалася драгунам, вялікую колькасць жьгўнасці ўзялі. Тым часам Крычаўскі, палкоўнік Кіеўскі і таго войска гетман, схаваўся ў лесе, шыхуючы сваю пяхоту супраць нашых харугваў, якія стаялі ў баявым шыхце. Адразу тады левым крылом пяхота мая венгерская, правым драгунская харугва п. Дайновы атакавалі, а некалькі ездным харугвам, асабліва сваім гусарскім, наказаў наступаць у цэнтры з поля. Адначасова наступаў з атрадам пяхоты нямецкай і некалькімі гарматамі п. обер-лейтэнант Атэнгаўз. Першы непрыяцеля ў лес, а з лесу ў табар загнаў, а п. Атэнгаўз з пяхотай пайшоў на штурм, якой дапамагалі гусарскае Ta-
варыства маёй харутвы з пахолікамі сваімі і з харугвы п. ваяводы Смаленскага. Болей за дзве гадзіны штурмавалі, але ўзяць табар не змаглі, і ўжо ноч, што набліжалася, перашкаджала бітве... таму я загадаў вяртацца».
Назаўтра лагер апусцеў. Высветлілася, што казакі ноччу ўцяклі, кінуўшы паміраць свайго водду. Гэта была самая вялікая перамога Януша Радзівіла, калі ўлічыць, што меў ён удвая меншае войска, чым Крычаўскі. Гэтая перамога праславіла князя Януша. «Вялікі Радзівіл» — усхваляў яго паэт Самуіл Твардоўскі. Для гісторыкаў ён стаў душыцелем казацка-сялянскага паўстання на Беларусі, адсюль і адмоўнае стаўленне да яго ў гістарыяграфіі. He герой, не таленавіты палкаводзец, а жорсткі і крывавы кат. А з другога боку, ён выконваў свой абавязак — абараняў дзяржаву ад казацкіх набегаў на Беларусь, якія мала чым адрозніваліся ад рабаўнічых татарскіх набегаў — пажары, спусташэнне, кроў, слёзы. Па сутнасці запарожскае казацтва развязала вайну супраць Вялікага княства Літоўскага, а ў саюзнікі Хмяльніцкі ўзяў крымскіх татар, з якімі расплачваўся хрысціянскімі душамі. Так што ваяваў Радзівіл з ворагам, які пагражаў яго Айчыне.
У наступным, 1650 годзе летам Януш Радзівіл здзейсніў паход на Украіну. 6 ліпеня каля сяла Рэпкі ён імклівай атакай у фланг разбіў 15-тысячнае войска Мартына Нябабы і праклаў сабе шлях на Кіеў. Даведаўшыся, што на горад ідзе жорсткі Радзівіл, мітрапаліт Сільвестр Косаў ад імя кіяўлян прыслаў да яго прашэнне, каб «воннскнх людей для обереганья Кнева послал, а онн во всей королевской воле бытп хотят». Радзівіл падышоў да горада і стаў у Вышградзе. Паданне распавядае, што нейкі жаўнер у Барысаглебскай царкве ўдарыў па абразу Боскай Маці. Ноччу яна з'явілася ў сне да Радзівіла і патрабавала пакараць віноўніка: «аіце, рече, обнду мою стерпншн н уязвеня, княже, не отмстншн, да весн, яко не нзыдншн отсюду». Раніцай Януш загадаў павесіць жаўнера і пакінуў Вышград. Наколькі праўдзівая гэтая гісторыя, цяпер амаль немагчыма ўстанавіць, але, ведаючы суровы характар князя, можна паверыць у яе. За непаслушэнства і марадзёрства ён караў жорстка.
4 жніўня Радзівіл увайшоў у Кіеў. Каля Залатых варот гетмана сустракалі мітрапаліт, архімандрыт пячэрскі, праваслаўнае святарства, магістрат горада. Радзівіл не дапусціў рабавання Кіева і не ўвёў у яго сваё войска.
Старажытная сталіца Русі вельмі цікавіла Януша. Гэты, здавалася, агрубелы на вайне чалавек па-ранейшаму захапляўся мастацтвам і цаніў культурныя каштоўнасці. Ён аглядзеў славуты сабор Святой Сафіі і Пячэрскую лаўру. У падарунак віленскаму біскупу адаслаў частку рабра св. Барба-
Воіны войска Я.Радзівіла. Фрагмент габелена. XVIII cm.
ры. Запрошаны ім галандскі мастак Абрахам ван Вестэрфельд зрабіў серыю малюнкаў — выгляду тагачаснага Кіева і яго помнікаў дойлідства. Увогуле запрашэнне Вестэрфельда не было выпадковым. Радзівіл жадаў занатаваць падзеі, удзельнікам якіх ён быў сам. Так з'явіўся шэраг малюнкаў, якія з дакументальнай дакладнасцю распавядалі пра ваенныя подзвігі Радзівіла, у прыватнасці пра ўзяцце Кіева. Пазней паводле іх былі намаляваны вялікія палотны і нават вытканы габелены, якія ўпрыгожвалі залы Нясвіжскага замка. Была яшчэ адна «слабасць» у князя — кнігі. Можа, ён, як той бібліяфіл з «Карабля дурняў» Себасцьяна Бранта, шмат каштоўных кніг накапіў, а чытаць ён любіў. Вось у Супрасльскім манастыры ўзяў ён для «прочтення» хроніку Ірмалогій. Загадка, што за хроніка. Выказвалася думка, што
гэта славуты летапіс з унікальнымі мініяцюрамі названы гісторыкамі Радзівілаўскім. Калі так, то менавіта гэтым летапісам, узятым для «прочтення», і ўвекавечыў сваё прозвішча Януш. На вагах гісторыі гэтая кніга пераважыла ўсе трыумфы князя Радзівіла, як бы ён іх ні ўхваляў у сваіх пераможных рэляцыях, палотнах і як бы іх ні ўхвалялі іншыя, напрыклад той жа Твардоўскі ці сябар па вучобе ў Лэйдане прафесар Кёнігсбергскага універсітэта Валянцін Ціл, які выдаў у 1652 годзе ў Кёнігсбергу кнігу, прысвечаную Радзівілу, — «Salutatio Janussi Radziwill». Воляй гісторыі Януш выратаваў летапіс ад знішчэння, бо пазней бібліятэка Супральскага манастыра была разрабавана маскавітамі. Вядома, ваенныя клопаты і дзяржаўныя таксама не давалі часу для «прочтення» кніг. «Ледзьве маю часу паесці або замовіць малітву», — пісаў ён у адным з лістоў. Аднак як заўзяты бібліяфіл збіраў кнігі. To хвалюецца праз воз з трымя скрынямі з Данцыга, у якіх везлі яму кнігі і карціны. To, калі маскоўская раць наступала на Менск, шле ліст кейданскаму войту, каб перш за ўсё прыгатаваў скрыні для кніг і вывез бібліятэку. He грубым салдафонам прадстае перад намі Януш Радзівіл, наадварот, шматграннай асобай. Праўда, не ўсё, што хацеў зрабіць, удалося яму. Гэтак, хацеў ён адкрыць пры Заблудаўскім манастыры «школы рускія і лацінскія — калегіумы ддя хрысціянскіх дзяцей святой праваслаўнай грэчаскай веры». He паспеў. Як не паспеў узвесці ў Кейданах велічны праваслаўны сабор. Калі ў 1652 годзе была пабудавана драўляная цэркаўка, то Януш падараваў ёй два званы і алтар і паабяцаў: «Я абрадаваны, што царква пабудавана пакуль хоць нейкая, аб лепшай падумаем». У тых жа Кейданах ён вымасціў вуліцы брукам, знайшоўшы даволі эфектыўны спосаб збірання камення. Наклаў падатак «з дому і дыму» па камню, а таксама з кожнай фуры ці ваза. Так што не толькі на баявым полі вызначаўся Радзівіл.
Прабыванне Радзівіла ў Кіеве азмрочылася вялікім пажарам. Кіяўляне падпалілі горад з усіх бакоў. Віхор разнёс агонь па ўсім горадзе. У вогненым пекле Кіеў нагадваў сабой Садом і Гамору. Скарыстаўшыся пажарам, казакі спрабавалі адбіць горад, але былі прагнаны. Па загаду Радзівіла жаўнеры ўсё ж патушылі пажар. Гетман учыніў пошук, і многіх кіяўлян абвінілі ў здрадзе і пакаралі смерцю.
Лёс падрыхтаваў Янушу яшчэ адну нечаканасць — сустрэчу з Багданам Хмяльніцкім, непрыемную сустрэчу. Пакінуўшы ў Кіеве гарнізон, Януш на чале двух тысяч вершнікаў адправіўся да польскага войска каля Белай Царквы. Гэта было месца перамоў Хмяльніцкага з каралеўскімі камісарамі. Простае казацтва і чэрнь, якая прыстала да іх, жадалі
сарваць перамовы, абрабавалі камісараў і ледзь жывых ад жаху выправадзілі з горада. А назаўтра, 23 верасня, рынуліся ў бой. Каронны гетман Патоцкі не даваў знаку пачынаць бітву. He стрымаўся Януш Радзівіл і павёў сваіх вершнікаў у атаку. I загнаў казакоў у балота. Польскае войска бяздзейсна стаяла на адным месцы. Януш, апасаючыся акружэння, вымушаны быў вярнуцца назад. Перамога, якая магла вырашыць лёс усёй вайны, прадухіліць новае кровапраліцце, была ўпушчана. Таму на ваеннай радзе раздражнёны Януш справядліва дакараў Патоцкага ў бяздзеянні і заявіў: «Калі б я ўчора пераканаўся ў ладнасці і мужнасці кароннага войска, дык я гатовы быў бы біцца, але, убачыўшы ў ім толькі бязладдзе і апатыю, я з чыстым сумленнем магу вам раіць толькі перамовы пра мір».
Перамовы закончыліся падпісаннем міру. 28 верасня Хмяльніцкі прыехаў у польскі лагер. Падпісанне дамовы і прыняцце прысягі адзначылі банкетам. Пакуль Хмяльніцкі не выпіў, ён паводзіў сябе пачціва. Але і цвярозы выказаў сваю злосць на літвінаў. «Вашы міласці завербавалі на мяне і літвінскае войска, а гэтага не было ні пад Хоцінам, ні ў друтіх выпадках, — і звярнуўся да Радзівіла: — Продкі вашай міласці ніколі не ваявалі супраць запарожскага войска». — «Я прыйшоў усмірыць мяцежнікаў», — адказаў Радзівіл. А вось калі хмель ударыў Багдану ў галаву, з яго языка пасыпаліся «думы». Гучна закрычаў, што малдаўскі гаспадар — здраднік, таму што не аддаў за яго сына сваю дачку. «Ваша княжацкая міласць, хаця ён і цесць вам, а я гатовы біцца з ім і ў Валашскай зямлі; мае ён шмат грошай, а я шмат людзей; разрабую яго скарбы, пакараю злахітрага». — «Спадзяюся, што гаспадар гэтага не спужаецца», — годна адказаў Януш Радзівіл. «Будучы вялікім палкаводцам у баю, ён жадаў быць такім жа грамадзянінам у захаванні міру», — заўважыў сведка гэтай падзеі. Выліўшы свае крыўды, Хмяльніцкі ўскочыў з-за стала і, не развітаўшыся, выйшаў з намёту. Напіўся так, што не ўседзеў на кані. Павезлі «казацкага бацьку» ў вазу. Назаўтра ён прыслаў Івана Выгоўскага з прабачэннямі. Ганарлівы князь не дараваў Хмяльніцкаму. «Калі ён казаў п'яны, дык я кажу цвярозы, што ні я, ні валашскі гаспадар не палохаемся, і заўсёды ён знойдзе мяне гатовым. Калі захацеў бы і цяпер, я чакаю яго ў полі, і ён пераканаецца, што яго п'яная фурыя мяне ніколі не палохае, і я гатовы расправіцца з ім, як пажадае, або з войскам, або без войска». Хмяльніцкі не прыняў выклік Радзівіла.
Палякі ўбачылі зусім іншага Януша Радзівіла, не таго злахітрага, крывадушнага, жорсткага, як пра яго намаўлялі. «Увогуле пра князя Радзівіла ўсе казалі з пахвалой: указвалі
на яго выдатны розум у ваенных нарадах, на ўзорную сціпласць, на ўменне трымаць сярод жаўнераў дысцыпліну і павінавенне, на непахісную мужнасць у бітве, на шчырую адданасць дабру Рэчы Паспалітай», — пісаў удзельнік гэтых падзей шляхціц Асвецым.
На памяць аб кіеўскім паходзе Януш загадаў выбіць медаль з лацінскім надпісам: «Гэта каралю Яну Казіміру Радзівіл аддае ў рукі разбітыя муры Кіева і зброю бунтаўшчыкоў». He ўтрымаўся, пахваліўся сваёй перамогай. Толькі закрануў самалюбства Яна Казіміра, які не мог пахваліцца перамогамі, хоць і лічыў сябе вялікім палкаводцам. Слава Радзівіла зацмявала яго гаспадарскі маястат.
Па-ранейшаму кароль не давяраў Янушу. Калі зноў успыхнула вайна паміж Украінай і Польшчай, Януш не падтрымаў палякаў. Яны дакаралі князя ў нежаданні дапамагаць Кароне, бачылі ў яго дзеяннях патаемныя інтрыгі. Ворагі адкрыта крычалі, што перамогі Радзівіла — вынік нейкай злачыннай змовы з ворагам. А Януш думаў пра мір. «Калі зноў пачнецца вайна, дык будзе вялікая: будзе апошні бой — або палякам загінуць, або Русі. Калі перамогуць палякі, тады да рэшты загінуць род і вера руская, і ўся Украіна, з вялікім шкадаваннем людского сэрца, будзе спустошана на пацеху і на пажытак паганства. Калі ж перамогуць казакі, дык няўжо палякі паддадуцца казакам у рабства і пакуты?» Гэта быў цвярозы голас папярэджання — гэтая вайна без пераможцаў. Улічваючы міралюбівыя памкненні Радзівіла, Хмяльніцкі прасіў яго быць пасрэднікам у перамовах з каралём. У. 1653 годзе ён наказваў свайму паслу: «Пане Загорскі, прасі князя Радзівіла, дабрадзея, няхай, як бацька і продкі яго, міласцівы будзе і няхай з каралём Яго Міласць памірыць». Радзівіл адказаў запарожскаму гетману даволі рэзка і патрабаваў перш за ўсё разрыву саюзу з крымскім ханам, «бо немагчыма, каб Рэч Паспалітая магла на цябе спадзявацца і верыць у парушэнне гэтага міру». Пікантнасць адносін паміж імі была і ў тым, што яны сталі сваякамі. Старэйшы сын Хмяльніцкага сілай узяў сабе ў жонкі малодшую дачку Лупулу. Канешна, каб Януш і сапраўды задумаў бы аддзяленне Літвы ад Польшчы, то выкарыстаў бы свае сваяцкія сувязі з запарожскім гетманам. А ў саюзе з Украінай, Крымскім ханствам, Швецыяй і семіградскім князем Ракашы можна было нанесці па Полыпчы смяротны ўдар. Але Януш гэтага не зрабіў, захоўваў прысягу каралю. Ды і бачыў ён іншае — на ўсходзе да вайны з Рэччу Паспалітай ліхаманкава рыхтавалася Масковія. Аднаму Вялікаму княству Літоўскаму выстаяць у гэтай вайне было не тое што цяжка, але амаль немагчыма.
К.Гетке. Ілюстрацыя да кнігі К.Вайшнаровіча «Fama Radviliana». 1643 г.
Кароль жадаў весці вайну з Украінай, ды і Хмяльніцкі, адчуваючы сваю кволасць, не мог працівіцца саюзу з крымскім ханам. Каб заручыцца падтрымкай Радзівіла, кароль у 1653 годзе надаў яму пасаду віленскага ваяводы. Януш разлічваў і на булаву вялікага гетмана, аднак кароль, баючыся яго ўзвышэння, хацеў аддаць яе віцебскаму ваяводзе Паўлу Сапегу. Гэтага Януш не мог дапусціць. Па яго волі пасол Упіцкага павета Уладзіслаў Сіцынскі сарваў сойм, выкрыкнуўшы фатальнае для Рэчы Паспалітай: «Лібэрум вета» (свабода забароны). Гэты прывілей забароны пастаноў сойма шляхта будзе выкарыстоўваць амаль на кожным сойме,
ператварыўшы яго ў анархію. Яшчэ больш за стагоддзе пратрымаецца Рэч Паспалітая на безладдзі і рухне пад ціскам драпежнай прагнасці суседзяў. Такім чынам, Януш упісаў у гісторыю гэтай дзяржавы права выкарыстоўваць свабоду забароны і стаў нібыта хросным бацькам дзяржаўнага бяссілля і паралічу. А супрацьстаянне паміж каралём і польным гетманам перайшло ў адкрытую варожасць. «Не трэба пагражаць таму, хто шаблю ў руцэ трымае», — папярэдзіў ён Яна Казіміра.
I толькі, калі ў чэрвені 1654 года пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскім царствам, кароль назначыў Януша Радзівіла вялікім гетманам — нібыта перадаў усю ваенную ўладу яму. Аднак не. Польным гетманам ён назначыў Радзівілавага непрыяцеля Вінцэта Гансеўскага. Асабістыя пачуцці гетманаў часам перамагалі цвярозы розум. I там, дзе трэба было дзейнічаць за адзін, дзейнічалі паасобку і раздрабнялі і не так ужо значныя сілы войска. Становішча ўскладнялася і тым, што Гансеўскі быў падскарбіем і ад яго залежыла выплата жалавання жаўнерам. Зразумела, што перш за ўсё плаціў ён сваім, а пасля. што застанецца, — Радзівілавым жаўнерам. He аднадумцу, не баявога таварыша атрымаў у дапамогу Януш, а непрыяцеля. Невыпадкова, што пазней ён заявіў польнаму гетману: «Я ці не ведаў, што ты на маю згубу прысланы». I кінуўся на яго з шабляй, і засёк бы яго ў гневе, каб яго не захінуў сабою віленскі біскуп Юрый Тышкевіч.
Менавіта позняе назначэнне Януша Радзівіла вялікім гетманам было адной з прычын, чаму Вялікае княства гэтак належным чынам і не падрыхтавалася да вайны. На Беларусь уварвалася 70-тысячная раць на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам. А з поўдня прыйшла яму ў дапамогу 20-тысячная казацкая арда пад зверхнасцю Івана Залатарэнкі. У пераможных рэляцыях царскія ваяводы даносілі свайму гаспадару: «Усіх сяклі ад сэрца», «супраціўных мячу аддалі», «пад меч пусцілі», «пабілі», «высеклі». Гэта было крывавае нашэсце, якому, па словах сучасніка (можа, і самога Радзівіла), «нн еднного нестн подобня».
Ці мог спыніць ворага Януш Радзівіл, калі войска Вялікага княства налічвала толькі 11 261 тысячу жаўнераў? Ясна, што ні гераізм воінаў, ні вайсковы талент водцы не здольны зрабіць тое, што вышэй за чалавечыя магчымасці. «Як справіцца з няроўнымі і такімі вялікімі сіламі? Бог лепей ведае, паколькі апроч гэтага маленькага войска няма нікога з паноў, ні з мясцовай шляхты... Толькі я адзін без усялякай дапамогі трываю цяперашнюю бяду і ўжо 6 тыдняў на сваіх плячах трымаю такога моцнага непрыяцеля з боку Полацка,
К.Гетке. Пасяджэнне сойма Рэчы Паспалітай. 1642 г.
Віцебска, Смаленска, Мсціслава, непакоячы яго і замінаючы яго намерам, аднак біць і разбіваць яго не магу».
Нягледзячы на цяжкае становішча, Януш Радзівіл вырашыў біцца з ворагам: «Нічога не возьме без козыра». Ён ішоў насуперак каралеўскаму загаду не ўступаць у бой і не рызыкаваць войскам. Дзеянні Януша называлі вар'яцтвам і тлумачылі гэта яго характарам — «занадта самалюбівы». A ён змагаўся, хоць і ведаў сваю асуджанасць на паражэнне, але патрэбны быў прыклад гераізму і самаахвярнасці дзеля выратавання Айчыны. Яго «самалюбства» — гэта яго годнасць і высакароднасць, якія не дазвалялі яму абняславіць сваё імя баязлівасцю і маладушшам, што было горш за здраду, бо гэта была здрада самому сабе. А калі ён даведаўся пра здраду аднаго са сваіх слуг, дык палічыў яе за ганьбу ўсяму свайму роду: «Гэта нечувана, каб маглі здраднікі быць з Радзівілавых слуг». Яшчэ і не ведаў, што неўзабаве і самога назавуць здраднікам і зганьбяць яго імя.
Першая буйная бітва з маскоўскім войскам адбылася 12 жніўня ў дзень сонечнага зацьмення каля Шклова. Радзівіл асабіста павёў за сабой конніцу і здабыў перамогу. Бітва доўжылася 5 гадзін. Наколькі ўпартай была гэтая сеча, сведчыць хоць бы той факт, што конніца гетмана 10 разоў хадзіла ў атаку. Вечарам літвіны зламалі супраціўленне маскавітаў і гналі іх цэлую мілю да самага лагера. «Князь, яго міласць, не бярогся, але вельмі нечакана і туды і сюды падаваўся і на флангах, і на самым чале, не толькі біцца заклікаў, але і сам вёў за сабой і паміж непрыяцеля пагрозлівым быў і змагаўся так, што некалькі каней пад ім упала», — пісаў сведка пра гераізм князя Януша. Перамога не стрымала варожага нашэсця. На Радзівіла рушыла новая раць. Пераможца павінен быў адступаць, а па слядах ішоў вораг, асвятляючы сабе шлях пажарам вёсак і мястэчак. Маскоўскія ваяводы імкнуліся акружыць войска Радзівіла, не даць яму пераправіцца цераз Бярэзіну і разбіць, а там шлях да Вільні ляжаў перад іх нагамі. Ужо каля Бярэзіны маскавіты дагналі Радзівіла, ён даў ім бой. Бітва адбылася 23 жніўня каля вёскі Шапялевічы. Маскоўскае войска ўзначальваў князь Трубяцкі, той самы, што высек увесь Мсціслаў.
Маскавіты наступалі 3 калонамі. I пакуль літвіны змагаліся з першай калонай, дык дзве другія абышлі іх з флангаў. Перад пагрозай акружэння жаўнеры кінуліся ўцякаць. Радзівіл яшчэ спадзяваўся выратаваць становішча і рынуўся ў бой. Двойчы смерць цэлілася ў яго. Першы раз паручнік нямецкай пяхоты Графенберг засланіў свайго водцу ад варожай кулі і рагаціны, а другі раз куля трапіла ў каня, гетман паляцеў на зямлю і параніў нагу. Маскавіты, убачыўшы
К.Гетке. Бой літвінаў з маскавітамі. 1637 г.
перад сабой літвінскага водцу, упарта лезлі на яго. 3 паловы сотні казакоў надворнай харугвы засталося толькі пяць чалавек. I яны да апошняга абаранялі гетмана. У гэты момант падаспеў з аддзелам пяхоты Юшкевіч і адкінуў маскавітаў. I асабістая мужнасць гетмана не выратавала літвінскага войска ад паражэння. Вораг дамогся сваёй перамогі. Літвіны ўцёкамі пакінулі поле сечы. Уцякаў і Радзівіл. Прабіраўся адзін па балоце, узброены толькі шабляй. Выйшаў да Бярэзіны, але не наважыўся пераправіцца. Зноў схаваўся ў лес і блукаў, пакуль мясцовы селянін не вывеў яго да Барысава. Тысяча чалавек загінула ў войску Януша Радзівіла — яшчэ не разгром, але сур'ёзная страта. Суцяшала, што ўдалося захаваць гарматы. Але і ворагу дасталася перамога нялёгка — тры дні маскавіты хавалі сваіх забітых, сярод якіх і ваяводу Рыгора Куракіна. Трубяцкой павярнуў назад і адступіў пад Шклоў. Так што галоўнай задачы, якую ставіў перад ім цар, — заваёва Барысава, а пасля наступ на Менск, Слуцк, Слонім і Бярэсце — ваявода не выканаў. Хаця ў данясенні цару ён расхваліў сваю перамогу і паведаміў, што ў яго забіта 9 чалавек.
3 паражэння Януш Радзівіл не рабіў трагедыі. «Няхай Бог судзіць тых, хто выдаў нас на мясныя яткі і хацеў наўмысна загубіць: адкрыюцца калі-небудзь людскія вочы... Атое, што Бог яшчэ дасць нам сваё, маю моцную ў тым надзею». Януш цудам выратаваўся ад смерці, калі, здавалася, павінен быў загінуць. «Людзі, вартыя веры, казалі, што ён вялікі чарадзей і выратаваўся чарадзейнай сілай» — гэтак лічылі ў Маскве. Чаго толькі не казалі пра яго! Давялося пачуць яму і абвінавачванні ў здрадзе, у паражэнні. Усе яго апраўданні не ўспрымаліся. На гэта Януш лаканічна адказаў: «Рука жаўнера павінна ляжаць на шаблі для абароны Айчыны і славы яго Каралеўскай Міласці, а не пісаць пяром». Зразумеў ён, што апраўданнямі не апраўдаешся. Толькі сваёй крывёю і перамогамі мог ён засведчыць вернасць Айчыне. У Менску ён збіраў войска. У гэты нялёгкі час Януш больш спадзяваўся не на шляхту, а на халопаў, якіх некалі агнём і мячом прыводзіў да пакоры. Ён рассылаў сялянам універсалы ў захопленыя ворагам землі і заклікаў «крепчайшнй непрнятелю тому давать отпор». Беларускі палкоўнік Канстанцін Паклонскі з трывогай даносіў цару: «О Раднвнле подлннно, что готовнтся крепко, а остаток н всей чернн меіцаном н мужнком на голову велел ндтн на войну; для чего н Вашей царской Мнлостн указ чнннтн надобно, чтоб все на голову іплн».
У кастрычніку 12-тысячнае войска Радзівіла рушыла ў паход, каб вызваліць Белую Русь. Гэты паход успрынялі ў
Палац Я.Радзівіла ў Вільні. Паводле медалі С.Дадлера. 1653 г.
Маскве як выклік самому цару. Радзівіл нібыта ў прысутнасці царскіх паслоў ганарліва мовіў пра цара: «Ён не кароль маскоўскі і не цар, адпраўляйцеся, скажыце яму, што я іду на яго асабіста». Было гэта праўдай ці не, або яшчэ адной намовай на князя, неістотна — цар не разбіраўся, a пачаў успрымаць Радзівіла за свайго асабістага ворага.
Паход не прынёс жаданага выніку. Ды і мэтазгоднасць яго была пад сумненнем. Замест таго каб накапліваць сілы для адбіцця новага наступу маскавітаў, Радзівіл вымушаны быў траціць апошнія на здабыванне занятых імі гарадоў. Ды і час не спрыяў паспяховым дзеянням. Стаялі такія маразы, што замярзала віно ў хатах. Янутп хварэў і таму не мог дзейсна кіраваць войскам. Тым не менш былі вызвалены Свіслач, Бабруйск, Орша, Копысь, Дуброўна, Горкі, Галоўчын, Азярышчы. Гэты поспех трэба было развіць, але кароль не прыслаў Радзівілу ніводнага жаўнера. Сам гетман месяц трымаў у аблозе Новы Быхаў. Туг прыйшоў да яго ліст ад Паклонскага, які абяцаў здаць яму Магілёў. Радзівіл павёў войска пад гэты горад. Паклонскаму не ўдалося схіліць магілёўцаў да здачы горада чалавеку, які праславіўся жорсткімі расправамі над мяцежнікамі. Ён прарваўся з горада з чатырма сотнямі казакоў і далучыўся да Радзівіла. Дарэмна ўвяшчаў Януш магілёўцаў: «Я пред Богом нмею н буду нметь свободное уверенне, что еслн той кровн пролнватн не мыслйл н готов был есмь всем здоровье н мнлость даровать, а потом уже непотребно будет нскать мнлосердня». Тры месяцы трымаў ён горад у аблозе. Падкопамі ўзрываў валы, абстрэльваў з гарматаў замак, хадзіў на прыступы — усё безвынікова. Нарэшце 30 красавіка адбыўся апошні штурм. «Ішло цяжка, —
пісаў гетман, — але ў некалькіх месцах аблажэнцы пачалі слабнуць, без куль стралялі. Драгуны ўжо іх да штыкетаў прыпялі, калі нахабна з левага боку колькі кампаніі без прычыны ганебна пачалі ўцякаць. Раніцай будзе экзекуцыя. Шэсць або восем афіцэраў і жаўнераў з тых кампаній будуць іграць у косткі на смерць, бо іначай за такую справу ўсе калі-небудзь будзем мы здраджаны і няма як добрага афіцэра ўжыць да аказіі». Дзеля перамогі ён не шкадаваў ні сябе, ні іншых.
Ізноў Януш Радзівіл пачуў абвінавачванні. Князь горка наракаў: «Я паддягаю падазрэнням, бо мае найлепшыя для Рэчы Паспалітай чыннасці тлумачаць наадварот». Яго выступленне на сойме сустрэла насмешкі і здзек. He прынялі кароль і сенатары прапановы Януша заключыць мір з Хмяльніцкім і ўступіць у саюз з Швецыяй, «даўшы, дзе патрэба ўказвае, малое за вялікае або рэшту і палову за ўсё». Сойм больш дыскусіраваў над пытаннем, якую кару павінен панесці Радзівіл за знявагу сенатарскага сану. Ганарлівы князь не дараваў кашталяну смаленскаму Уладзіславу Валовічу таго, што той засумняваўся ў ваенных здольнасцях і загадаў сваім гайдукам пабіць сенатара кіямі, як халопа. Абурэнне хваляй пракацілася па сенаце і распляскалася каля ног вялікага гетмана. Як бы ні крычалі, як бы ні праглі расправіцца з ім, а ўсё роўна лепш за яго «ў вядзенні вайны і заключэнні міру ніхто не можа быць здольнейшы». Раздражнёны Януш зноў не стрымаў свайго гневу і прагаварыўся: «Літва павінна загінуць? Няхай бы яны самыя загінулі, чым дзеля іх Рэчы Паспалітай прыйсці да разграблення».
Вясной 1655 года пачаўся новы паход царскага войска. Былі захоплены раней адваёваныя Радзівілам гарады, а таксама Барысаў, Менск, Койданава. Цар абвясціў, што ідзе «к Внльно н к Оршаве». Дапамогі ад караля і Польшчы Вялікае княства Літоўскае не атрымала і разлічвала на свае сілы. Пасля ўпартых баёў 8 жніўня пала і Вільня. 3 рэшткамі войска Януш Радзівіл адышоў да Кейданаў.
У той час Швецыя пачала вайну супраць Рэчы Паспалітай. Амаль без супраціўлення шведы занялі палову Польшчы. Польская магнатэрыя і шляхта прысягалі шведскаму каралю Карлу Густаву. «Стуль маскалі, а стуль шведы, дзе падзецца з такой бяды?» — казалі беларусы. У такім становішчы Януш Радзівіл бачыў выратаванне Вялікага княства ў шведскай пратэкцыі. «Не аб славе, не аб Рэчы Паспалітай, не аб вольнасці і маёмасці, але аб жыцці справа ідзе. 3 двайнога зла мусім выбраць меншае, з плачам развітаўшыся з свабодай Айчыны», — тлумачыў свой выбар Януш. Дзеля справяддівасці, трэба адзначыць, што прапанова прыняць
пратэкцыю паступіла ад шведскага караля. I Радзівіл прыняў яе. 18 жніўня каля Кейданаў у вайсковым лагеры Януш Радзівіл з часткай саноўнікаў падпісаў з шведскімі камісарамі Адольфам Лёвенгаўптам і Бенедыктам Скітэ акт шведска-літвінскай уніі. Вялікае княства заключала з Швецыяй вайскова-палітычны саюз пад зверхнасцю агульнага гаспадара — шведскага караля, які абвяшчаўся і вялікім князем літоўскім. Вялікае княства захоўвала ўсе ранейшыя правы і вольнасці, законы, пячатку, скарб, войска. Большасць літвінскай шляхы і магнатэрыі ўспрынялі гэтую унію адмоўна. Сам Януш Радзівіл лічыў яе часовай з'явай. «У Бога і света адмову мелі, што прынялі тую пратэкцыю, калі нас Літву выдалі і калі маскаль стаў каля Вільні, чаго Вялікая Польшча не мела; а мы з бяды, да чаго кінуцца мелі? Але яшчэ не канец, ратаваць нас магу і нам вольна адступіць» — гэтак тлумачьгў свой выбар Януш.
Радзівіл застаўся ў адзіноце. Частка войска і саноўнікаў пакінула яго. Былі толькі надзеі. I насмешкай з самога сябе ўспрымаюцца яго подпісы пад дакументамі: «Януш Вялікі князь Літвы». А надзеі яго не спраўдзіліся. Шведы не пачалі вайны з Масковіяй, не далі яны і войска, не вярнулі і занятыя імі родавыя Біржы. Замест вызвалення Айчыны Януш Радзівіл павінен быў удзельнічаць у паходзе шведаў на Прусію. Януш адмовіўся падначальвацца шведам і спыніўся ў Тыкоцінскім замку. Тут яго і ўзялі ў аблогу верныя каралю войскі. Неўзабаве 31 снежня 1655 года Януш Радзівіл памёр. Падазравалі, што яго атруцілі.
Хто і аплакаў Януша, дык гэта просты народ. У яго ўяўленні Януш загінуў як герой — абаронца роднай зямлі.
Як павялі Радзівілу Ды да белага цара, Радзівілу пакаралі, 3 плеч галовачку знялі...
А для Рэчы Паспалітай стаў ён здраднікам. Але ён верыў, што нашчадкі зразумеюць яго і апраўдаюць: «Паколькі час усё адкрые».
ДРУКАР ПІСАННЯ СВЯШЧЭННАГА
СПІРЫДОН СОБАЛЬ • •
Ен усё жыццё нёс народу асвету. Сам сябе назваў «печатннком пнсаннй божественных». Друкаваў ён кнігі, вучыў дзетак і бачыў у гэтым сваё прызванне.
Нарадзіўся Спірыдон Собаль у Магілёве ў сям'і магілёўскага бурмістра Багдана Собаля. Бацька будучага друкара быў адным з завадатараў выступлення праваслаўных супраць уніяцкага архіепіскапа Ясафата Кунцэвіча, калі той у 1618 годзе збіраўся прыехаць у Магілёў. Зразумела, Багдан Собаль і сына выхаваў у праваслаўным духу. Спірыдон стаў актыўным сябрам Магілёўскага праваслаўнага брацтва. Невядома, дзе ён атрымаў адукацыю, але веды ён меў добрыя, валодаў грэчаскай, лацінскай і нямецкай мовамі. Дакумент 1624 года называе Спірыдона «ректором школы могнлевское», значыць, ён узначальваў школу Магілёўскага брацтва. Вучыў ён — вучыўся і сам. Школа дала Собалю багаты вопыт настаўніцтва, і ён выпрацаваў сваю методыку навучання дзяцей грамаце, што, зрэшты, і спатрэбілася яму ў асветніцкай дзейнасці.
3 Магілёва дзесьці пасля 1624 года Спірыдон Собаль пераехаў у Кіеў, дзе таксама ўзначаліў праваслаўную школку. Аднак Спірыдону хацелася большага: не славы, не багацця, а запаліць і свой каганец асветы. Друкаванне «пнсаннй божественных» — вось што хацеў рабіць Спірыдон Собаль. A справа гэтая была і складаная, і клапатлівая, і выдаткаў патрабавала нямала, а прыбыткаў небагата. Ды хіба дзеля прыбыткаў працавалі яны — друкары-асветнікі, часта ахвяруючы на кнігі і сваю маёмасць. Сям'я была не бедная і, пэўна, падтрымала Спірыдона. Падтрымаў Собаля і кіеўскі праваслаўны мітрапаліт Іосіф Барэцкі. Собаль заснаваў сваю дру-
А.Зубчанінаў. Багдан Фёдар Статкевіч-Заверскі. Гравюра паводле партрэта XVII cm. з Куцейнскага манастыра. 1890 г.
4 С fi Г Д f Ж S g HI К A
АЛ Н 0 П С Т
L| Ч Ш L|J 7к Ы
U WACJ
ф X W
ь 6 W *
У^ф^С^АШГДЛкне
#»^ГгЙСрСй'ГЦйЗдф
*у т с f а о н дл л к f
Н40Ж€1Г6&Д
А Бд
Старонка з буквара Спірыдона Собаля. Куцейна. 1631 г.
карню, у якой у 1628 годзе і надрукаваў сваю першую кнігу «Лімінор, сірэч кветнік» візантыйскага пісьменніка Яна Мосха. Гэта быў зборнік маральна-павучальных апавяданняў, перакладзены на царкоўнаславянскую мову. За два гады працы ў кіеўскай друкарні Собаль выдаў яшчэ некалькі кніг, сярод якіх і «Апостал». У 1630 годзе Спірыдон Собаль вяртаецца ў Беларусь. Беларускі шляхціц Багдан Статкевіч запрасіў яго ў Оршу для працы ў друкарні ў Куцейнскім манастыры.
Праца ў Куцейне была плённай. Адна за адной з друкарні выходзяць кнігі: «Псалтыр» (падназвай «Брашна духоўнае»),
Н Я Г Й f К X
ЛМОЖНЫХЬ ЙХІ МНЛ0ОТ6Н ПАНО£ ОТбТКОН'і OKI ,
С.Собаль. Герб Б.Ф.Статкевіча-Заверскага з кіеўскага «Апостала». 1630 г.
«Буквар», «Малітвы паўсядзённыя» (1631), «Часаслоў» (1632). Пэўна, галоўнай для сябе кнігай Собаль лічыў «Буквар». У нейкай ступені Собаль як настаўнік разглядаў выданне навучальнага дапаможніка для авалодання граматай не толькі неабходнай, але і справай свайго гонару. Можна было пайсці лёгкім шляхам — перавыдаць ужо вядомыя «Азбукі» ці «Граматыкі». He, ён стварае сваю методыку «учення детям начннаюіцнм чтенню», якая вызначалася прастатой у авалоданні. Методыку Собаля выкарыстаў маскоўскі друкар Васіль Бурцаў, які ўслед за беларускім асветнікам назваў сваю граматыку «Букваром». Прынамсі, лічыцца, што Спірыдон Собаль упершыню ўжыў тэрмін «буквар», але гэта не зусім даклад-
'M wwiwliir«« o»^m» 'f'tip •••« yrwr»4 «лея^ОН *¥9 II« e\t^4^nfi’co'ftcmu^ tjtvirffa Hhc**!?MTr^emiH^^QUim;'«X^cu ‘п,'<*тач ■
СЧ1^ IvilUfemH CA«a« Аям' тгу^мшл /,<««< ?«№>£де Ол^пі ^ллцюл^іі^ч^ U Лйцоя^ту«^^ j7 Mu,q7&&Ч», ^а U^w^TtLfftui (jfMtrt-ii •neWfarn
Л>« ^нтм.,члп»А»і іач і<!І»лч,-т^<^л(^
^ІТНчатт/J‘^■чклл'ш^Лн^ій^ ііЮм^ілімК^емі-^ Тукпкг»» дмпоі». Ішл«,«. І(^ТЛ ПГОіг^ &4MWttfa
jL^^pt«<4,cii^^f<^f ««Л^ямжХ-ТОпЛ^і**^ ficwtA •>*•'“■
ц'-tif^It^ -!™т»аллнЛМА«'<“'’'1Ulm« *y* г^ Wl
YUAkw вА<к»е«,»у«*‘,"''*‘*‘*'‘’ “ uantb^m»^ if^fcera»^^
112'tSL й /н
XfcmU, Ctetf
Ліст С.Собаля. XVII cm.
на. Яшчэ ў 1618 годзе ў Ёўі ў друкарні Віленскага СвятаДухавага манастыра пабачыла свет граматыка пад назвай «Буквар». Аднак «Буквар» Собаля карыстаўся вялікім попытам, і гэтая назва з цягам часу замацавалася за падручнікам па граматыцы. Такім чынам, Спірыдон Собаль як бы стаў «хросным бацькам» буквара.
Для беларускага асветніка важна было і выхаванне дзяцей у хрысціянскім духу, таму ў «Буквар» для чытання ён уключыў важнейшыя палажэнні хрысціянскай веры і малітвы.
Спірыдон Собаль выдатна разумеў значэнне друкарскага станка для пашырэння асветы і адукацыі народа. Друкар
Застаўка з «Мінеі» С.Собаля. Кіеў. 1628 г.
жадаў «тнпографню расшнрнтн», каб можна было друкаваць мноства «знаметных кннг». Толькі жыццёвыя абставіны не спрыялі Собалю. Верагодна, ягоны мецэнат Багдан Статкевіч не змог падтрымаць матэрыяльна просьбу «расшнрнтн» друкарню, і замест новых кніг Собаль павінен быў перавыдаваць свае ранейшыя «Лімінор», «Апостал» і «Актоіх». У 1635 годзе Спірыдон заснаваў друкарню ў Буйнічах, у якой выдаў «Псалтыр».
Апошняй кнігай асветніка і друкара быў «Буквар языка словеньска», надрукаваны ў Магілёве ў 1631 годзе, перапрацаваны і ўдасканалены варыянт першага выдання. Спірыдон яшчэ не ведаў, што працягваць кнігавыдавецкую працу ён не зможа, па-ранейшаму імкнуўся да рэалізацыі сваіх грандыёзных планаў. Асаблівыя надзеі ён ускладаў на Маскву — там друкаваная кніга была рэдкасцю і была вельмі патрэбна. Там ён мог знайсці належную падтрымку — і матэрыяльную, і маральную. Там можна было зрабіць шмат. У 1637 годзе Спірыдон Собаль разам з беларускімі купцамі пабываў у Маскве. Ён сустрэўся з маскоўскім друкаром Васілём Бурцавым. Бурцаў прызнаў вялікае майстэрства беларускага друкара і набыў у яго друкарскія прылады. Цікава, што Собаль атрымаў дазвол на продаж сваіх кніг, але, відаць, разыходзіліся яны дрэнна, таму на зваротны шлях ён пазычыў грошы ў Бурцава. I тым не менш Собаль не расчараваўся ў сваёй паездцы, верыў у свае сілы: і ў Маскве зможа наладзіць кнігадрукаванне. He вагаўся. I вось у 1639 годзе Собаль паехаў у Маскву з высакароднай місіяй — друкаваць кнігі, навучаць «словалнтному делу», і хацеў ён таксама скласці слоўнік лацінскай, нямецкай і грэчаскай моў. Собаля затрымалі ў Вязьме, у Маскве вырашалі яго лёс. Але рускаму цару не патрэбна была асвета. А кожнага высокаадукаванага чалавека з-за мяжы ў Маскве лічылі ерэтыком. У Вязьму прыйшоў загад: «Государь указал того могнлевца Спнрндона Собаля нз Вязьмы отпустнть назад в Лнтву, а в
Москву его отпуіцать не велел, чтоб в его ученье н в кннгах смуты не было... н от него б, Спнрндона, какая ересь не обгявнлась». Собаль быў вымушаны вярнуцца ў Магілёў. Занадта шмат надзей ускладаў ён на працу ў Маскве, каб не перажываць з-за прыкрага непаразумення ягоных светлых памкненняў. Энергія ягоная ўгасла. Ён сыходзіць ад свецкай мітусні ў Кіева-Пячэрскі манастыр.
Аднак слава друкара ўжо абляцела свет. 3 далёкай Валахіі запрашалі Спірыдона Собаля друкаваць там кнігі. I немалады ўжо друкар у 1645 годзе выбраўся ў шлях, ехаў рабіць тое, дзеля чаго і жыў, — друкаваць кнігі. Толькі жыццё не адпусціла яму лішніх гадоў. Спірыдон Собаль — «печатннк пнсаннй божественных» — памёр напрыканцы таго ж 1645 года. Закацілася яшчэ адна зорка беларускай культуры, але святло яе было пуцяводнае — яно ўказвала шлях да асветы, дабрыні і любові.
НАСТАЎНІК «РОДУ РОССНЙСКУ»
СІМЯОН ПОЛАЦКІ
У памяць пра Сімяона Полацкага ягоны вучань Сільвестр Мядзведзеў пісаў:
...Учнтель бо зде токмо еднн таков бывый, Богослов правый, церкве догмата храннвый. Муж благоверный, церквн н царству потребный...
Ён і назваў яго настаўнікам «роду росснйску», які прыехаў у Маскву «в наученне роду росснйску». Свой талент Сімяон Полацкі аддаў іншаму народу, але ён — гонар беларусаў.
Сапраўднае імя Сімяона Полацкага — Самуіл Гаўрылавіч (у некаторых выданнях Емяльянавіч) Пятроўскі-Сітняковіч. Нарадзіўся ён, верагодна, у Полацку. Пасля смерці бацькі хлопчыка выхоўваў айчым, які даў яму другое прозвішча — Пятроўскі. Пачатковую адукацыю Самуіл, пэўна, атрымаў у Полацкім Богаяўленскім манастыры. Пасля ён вучыўся ў Кіева-Магілянскай акадэміі і каля 1650 года закончыў яе ў званні «дыдаскала» (настаўніка). Адукацыю працягваў у Віленскай езуіцкай акадэміі. У гэты час Самуіл і пачынае пісаць «Віршы» ў традыцыях вучнёўскай паэзіі — гэта яго творчая школа. Спачатку ён пісаў на «простай мове», але з ведамі і навукай перайшоў на кніжную, царкоўнаславянскую мову.
Пнсах в'ь начале по языку тому, нже свойственый бе моему дому. Таже увндев многу пользу бытн словенску ся чнстому учнтн Взях грамматнку, прнлежох чнтатн, Бог же удобно даде ю мн знатн.
Веды ён атрымаў грунтоўныя і мог пахваліцца, што «умом нзряден». Але вось тут і была драма — вучонасць маладога
дыдаскала была непатрэбнай. Ішла вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй: не да мудрагельства, абы выжыць. 3 горкай іроніяй Самуіл насміхаецца з сябе:
Ума нзлншком, аж негде деватн, — Купн, кто хоіцет, а я рад продатн...
Самуіл гэтак і не знайшоў, каму прадаць «ума нзлншкн», і пайшоў у Полацкі Богаяўленскі манастыр. Гэты крок мог быць і вынікам сардэчнай драмы.
Все мне помыслы. Одно то в печалн, Что злые люде женнтся не далн. Завнсть проклята. Где мене полюбят, Там злые люде тот час мя разгудят.
Якая «печаль» хаваецца за гэтымі радкамі? Хто не даў яму ажаніцца? Сапраўды, магло стацца так, што людская зайздрасць разлучыла яго з каханай. Ці не з гэтага часу галоўнай гераіняй яго творчасці стала дзева Марыя — сімвал жаночай прыгажосці і духоўных цнотаў?
Стаўшы манахам пад імем Сімяон, ён робіць выснову: «Препяствне мудростн женнтву веіцает». Што ж, сардэчную рану вырашыў ён загаіць мудрасцю, а дзеля яе і трэба было пакінуць «жнзнь временную». А ў чым жа сама мудрасць?
Оле непостоянства жнтня нашего!
Ннкто же есть нзвестен бытня своего.
Несть блаженства под солнцем, то бо токмо в небе, Хотя й жнтн блаженно, то заслужн тебе.
Сімяон выбраў свой шлях. Выкладаў у брацкай школе. Здавалася, знайшоў сябе. Але былі часы смутку, ад чаго ён ратаваўся, сачыняючы вершы-маленні, у якіх прасіў Бога даць яму духоўных сіл. Цяжка было быць паэтам і манахам. Падначальваць свой паэтычны запал манаскай аскезе.
Падзеяй у жыцці Сімяона стаў прыезд у 1656 годзе ў Полацк рускага цара Аляксея Міхайлавіча. Вось каму можна было прадаць «ума нзлншкн». Да сустрэчы Сімяон напісаў урачыстыя віншаванні «Метры». He трэба шукаць у іх паэтычных вартасцей. Гэта быў плагіят з раней выдадзенага твора «Прасфоніма». Можа, Сімяон і не хацеў траціць свой талент на ўсхваленне цара: можна праславіць яго і чужымі словамі. Галоўнае — праславіць «праведное солнце» і трапіць яму на вочы. 5 ліпеня вучні брацкай школы ўрачыста чыталі «Метры» цару. Ён называўся «пресветлым», «благочестнвым», «хрнстолюбнвым», «праведным солнцем», «утехой народу» і г.д. Як ацаніў цар гэтыя славахвалы ў свой гонар, невядома. Але манах Сімяон гатовы ўсхваляць яго. I ўсхваляў — сачыняў у яго гонар новыя панегірыкі. Але вось дзіўная
В.Матэ. Сімяон Полацкі. 1890 г.
сітуацыя! Сімяон усхваляе цара як «расшнрнтеля верн праваславней», а сам быў уніятам і праз колькі гадоў не хаваў сваёй прыналежнасці да ордэна базыльянаў. He мог не ведаць, што цар заявіў: уніятам — «не быть». Што гэта? Сімяон Полацкі пайшоў насуперак сваім перакананням, свайму духоўнаму выбару? Відаць, так! He па свайму жаданню пісаў ён цару, а выконваў заказ браціі—манахаў. Заказалі, а ён выканаў, як умелы майстар свайго рамесніцтва — паэзіі.
Сапраўднае аблічча цара-вызваліцеля Сімяон убачьгў тады, калі гэты «царь благоверный» (пэўна, і ў гэты эпітэт паэт укладваў патаемны сэнс, бо па-беларуску «блага» — гэта дрэнна) забраў з Полацка абраз Багамаці Эфескай — святыню ўсёй Полацкай зямлі. Ён шчыра аплаквае гэтую страту і прызнае, што не вызваленне прынёс «царь благоверный», а «...отвсюду беды н скорбн отвсюду». Піша Сімяон «Прнлог к преподобной матерн Ефроснннн», дзе просіць нябесную апякунку, каб «твоего радн много прошення» перад стапамі нябеснага цара абраз вярнуўся «Полотск украснтн». Можна толькі здагадвацца, якія пачуцці меў Сімяон да венцаноснага рабаўніка.
He Сімяон Полацкі быў асыпаны царскай міласцю, а полацкі архіепіскап Каліст, які атрымаў сан архіепіскапа смаленскага і мсціслаўскага. Так, хваліў, усхваляў цара на любы капыл — праз радок сонцам называў. Калі гэта шчыра, дык шчыра, — за такое не дакараюць.
Ёсць у Сімяона і вітанне «боголюбнвому» епіскапу Калісту. Там таксама знаёмы матыў усхваленняў, параўнанняў са светачам («...внтаем, святнтеля в тобе»), пажаданняў «победы на врагн» і г.д. А Сімяон добра бачыў, што за пастыр заняў пасад полацкага епіскапа. Пазней ён прызнаецца: «Гэты агіднік і п'яніца быў вялікі хабарнік, а не пастыр».
Ёсць у Сімяона і віншаванне айцу Афінагену Крыжаноўскаму. Таксама знаёмы матыў — усхваленне і пахваленне! Але хто ведаў Афінагена Крыжаноўскага, чытаючы гэтае віншаванне, смяяўся ад душы. Авантурыст і правакатар Афінаген раз'язджаў па свеце, выдаючы сябе за апостала. У сваім прысвячэнні Сімяон пералічыў тытулы Крыжаноўскага. Чытаеш гэты пералік і разумееш сарказм Сімяона. Епіскап Карэльскі, Івангародскі, Фінскі, Лівонскі, Інгамерданскі, усяго Памор'я, Вячэрняга і Паўночнага акіяна, архімандрыт Назарэцкі, пратасынгелеві Галелейскі, апат Рымскі, пробшч Гдынскі і Кралевецкі, кусташ Дэнембарскі, ігумен Дзісенскі. I пасля такога ўступу ўсе ўсхваленні ўспрымаюцца як з'едлівая насмешка, нават здзек... А ў канцы паэт, не мудруючы, выносіць свой прысуд авантурнаму манаху: «Друт твой в пнве, в горелце, в тобаце. Еслн тя выдал, налай, як сабаце!».
Абодва творы — прысвечаныя Калісту і Крыжаноўскаму — падобныя. Адно іх розніць: вітанне Калісту напісана без усялякага намёку на насмешку. I гэта зразумела — Каліст быў духоўным начальнікам манаха Сімяона, таму ўся насмешка і заключалася ва ўсхваленні ўяўных заслуг і вартасцей епіскапа. А хто ведаў яго, той пасмяяўся. Гэта як хваліць жлукту за яго цвярозасць. Камічны эффект дасягнуты. I вось
Аляксей Міхайлавіч. Мініяцюра з «Тытулярніка». XVII cm.
віншаванне Крыжаноўскаму паказала, чаго варты панегірыкі Сімяона. Калі разабрацца, дык гэта эзопава мова, ці гамерычны смех. Сімяон насміхаецца, паказвае нікчэмнасць усхвалёных ім асоб. I гэта пачынаем разумець пасля яго прызнання:
Что же жнтне наше? Оле окаянно!
Суетно, худо, кратко н непостоянно!
Мудрэц, ён назіраў за «тгцаннем» цароў і пастыраў, начальнікаў і багацеяў і пацяшаўся з іх «суетнага» жыцця, a яны ўспрымалі яго смех за пакланенне перад сваёй нікчэмнай веліччу. Вось вершы, прысвечаныя цару:
В полноіцннх краях, где слонце полрока Крыет променн от люцькога ока...
Ды гэта не бяда, што людзі там палову года не бачаць сонца, затое ў іх ёсць цар:
Росснн слонце, надея еднна.
Без тебе нам ноч, прн тебе день ясный...
Якая насмешка з рабскага менталітэту народа, для якога цар — сонца! Тут нічога не дадаць. Сімяон сачыняў тое, што хацелі ад яго пачуць. Цар паверыў у сваю веліч, нават тады, калі вярнуўся бясслаўна ў Полацк, пабіты шведамі пад Рыгай. Сімяон усхваляў яго неіснуючую перамогу: «Прогнан бо тобою враг, анн всех еднну». Цар быў суцешаны. А ўявім яго гнеў. Вось прачытаў ён пра сябе: «С тым же на Заход светлом поспешнлось. Слонце Росснн...» А каб пільныя цэнзары (калі б яны былі) паказалі, з кім параўнаў паэт сонца:
He тако на свой запад слонце светло тіцнтся, Яко человек грешный ко гробу блнжнтся.
Так, не для царскай светласці падобнае параўнанне. У гэтым і ёсць мудрасць паэта — сказаць праўду ўладару гэтага свету, каб яе пачуў Бог і зразумелі людзі!
I вось узнікае старая праблема: улада і талент. Улада жадае, каб талент прыслугоўваў ёй. I талент для ўлады — нішто. Але талент сам па сабе — ужо вольны ад улады, бо яна не дае талент. Талент і ёсць улада высокага над нізменным. I калі творца прадае свой талент, гэта яшчэ не значыць, што ён ідзе ў духоўнае рабства да ўлады зямной. Ці прадаў свой талент Сімяон Полацкі? Можна згадзіцца, што так. Але слугой улады ён не быў. Для яго ўлада — нішто перад Божым дарам! Уладу можна выбраць, назначыць, захапіць, прысвоіць, а паэт — ад Бога, яго свабода — гэта свабода яго думкі.
А лучша есть свобода кроме злата драга, Мысль свободная к Богу в ней есть н преблага.
Нават калі і прадаваў свой дар Сімяон, то не ганддяваў сваім прызваннем. Вось дзеля прызвання быць уладаром свабоднай думкі, дзеля таго, каб тварыць і ствараць «во ползу народную», і трэба было Сімяону прыхіліцца перад царом:
Падох егды к твонма ногама. Лобзая верно десннцу устама.
Яму хацелі даць зразумець, хто ў гэтым свеце правіць, хто варты і годны вышыні, яго хацелі прынізіць і зрабіць слугой. А каб не ўзносіўся духам над астатнімі, ткнуць носам у смурод гэтага жыцця. Па волі архіепіскапа Сімяона паслалі працаваць у хляве. Паслушанне трэба выконваць, але не дзеля гэтага — выкідваць гной — ён вучыўся. Цяжка перажываў Сімяон:
Ф ШіШіМ
К К 6 і f I МЗ&ШЛ ІЛЛЫНЧіА ч »М^ЧЬ НДЧДЛ0 Р^ЧЖІА ’ М ✓ Лл * /
і ^OTAlflM «44« • ТНГА Ч’ПНІН пжднін : gl ObfA^HIf мгвчтнк4н* Ш4ГШ ЫЛНКАГШ Г^А НДІШГШ Ц^А , н МЛНМг» кнз* Діо^шм дледййшл, erfA ßf-
✓ ..<-*/ Л ,/
ЛНКІА 4 Н ЛМЛЫЖ 4 Н р£ЛЫА fwniH fAMO^f^A:
Тытульны ліст кнігі С.Полацкага «Букварь языка словенска». 1679 г.
Тяжкне волны на мя ныне нападоша, й скорбн велнкня главу превзыдоша.
Напэўна, ён не вытрымаў прыніжэння — і апынуўся ў вязніцы. Толькі на Бога ён спадзяваўся: «Дай руку дапамогі, бо я стварэнне тваё». Гэтыя два тыдні, якія Сімяон правёў за кратамі, падштурхнулі яго да думкі паехаць у Маскву. Хто вырашае яго лёс? «Гэты агіднік і п'яніца». I ўсё ж нялёгка было пакінуць Радзіму. Сімяон любіў родны Полацк, хацеў «вернолюбезно» яму паслужыць. «14 кто соблюдет Полоцкую страну?» Любіў, але вымушаны быў пакінуць Полацк. Вясной 1664 года Сімяон прыехаў у Маскву. Спадзяваўся вярнуцца неўзабаве назад, але затрымаўся да канца жыцця. Запрасілі яго ў Маскву стварыць лацінскую школу ддя пад'ячых прыказу таемных спраў. Аднак нечакана цар наблізіў яго да сябе і зрабіў прыдворным паэтам. Трэба было адрабляць царскі хлеб. Паэт апявае любую падзею ў царскай сям'і — дні нараджэння, імяніны, шлюбы, складае гараско-
4
1 ei
O »«eV Г^А ВГ4 CV ’"'Т^ *^44 Ёднн»'ГВ'£ yum* ««енмлгш « ў
IE?4fA "nffOKA д&д» , і^дожатволла I » р<Д*ОТвО^МЫМЧ pSHOM^HW MOTH , Н WAAIHOKOtWIHW , ПО^ЗЛНІНЫМІ »*Г|{швЧ й* рдшмч п^можшшж : Помл'Ыйм'і »лгоЦ j ЧНТНа4чі11АГШ ЧЛНКЛГШ ГД^А НЛШіГШ tjfA , Й J нклнмпокнза ДюдWfA JAfglfüHIA * £ » М»А в«АНКІА « Н МЛМІА 1 Н sduMA В » '■^ywwie («АОД(}жЦ4 ; ^ЛГЧЛОАІШІМ ж» яЕ 'П^оыюілЧ 4hhV <5у £ГШ н сгомолц« ’ Чанкагчг^ іт^ншагш Kvp luMKJAM, s I яат^4^4 iMtKOAiKAra ч н е<‘* ршнн : йзЛ'АМА * t^ircVH^fMl StANKOM? грд4 В t ме»ка4 « п wnorfA^iK ч^н'ін : gg ■1 *YtO S «OTBOftNiA MlfA T zjjnn :
|жтв/ Ж» no lUOTH Б»4
« }|ЦЖ<Г4 , Г > AnftAAIA . Ж
Ст7двтм|мл |»^омоні^і Bg Сгмішнт яодецкж * |Ц tawmrrrmwmwr^^
Тытульны ліст кнігі С.Полацкага «Псалтнрь рнфмотворная». 1680 г.
пы. Апека цара давала яму не толькі высокае становішча, але і магчымасць ажыццявіць свае творчыя задумы. Сімяон Полацкі быў назначаны настаўнікам царэвічаў Аляксея і Фёдара. Царэвічы былі вучнямі здольнымі — старэйшы, Аляксей, рабіў поспехі ў авалоданні лацінай, малодшы, Фёдар, «вялікае мастацтва ў паэзіі меў і вельмі добрыя вершы складаў». Але сваю галоўную задачу Полацкі бачьгў у выхаванні ў царэвічаў пачуцця высакароднасці, любові да падданых:
Тако начальннк должен есть творнтн, Бремя подданых крепостно носнтн, He презнратн, нн за псы нметн, Паче любнтн яко своя детн.
Ну а калі ёсць магчымасць сказаць, якой павінна быць улада, і калі гэта пачуюць тыя, каму дадзена ўлада, Сімяон
PV^AUI Л|КЛОЖЖНАА/* Іч ’
„ Z -ri
Kaximu, 4 . ,.
^AOAM , 4 .
1 . Н ■ Д Л
.«< мк«нжі л^^шчs!tmв^^к^^шli, ннжі ш пЙгн rfЬалш члкч тыш:' «нж» нл (^Aunpt: soi^ovh tiffan Tt »д«« мякгміГсігл
Ho к З^кон4 ГДНН ЛОЛЯ ЯОЛІг/рГЧ ’Д’} TOV^ ДШМЧ Н НОфІН І№ по^нРгч-v sKym so мкш д^ко п^н SOMF1 «лкхсйно і €Ж< fJUT Ю Sf«MA <Н ГЫОД Г60Н Н«Я$М'ЬІН№ •
Дньтч er« ніёяйцгтч •» ВЫІ еп ' Xiort*’ і' по жсйнін "ЦФ* Öhitw >^яйіг>ну^ мтм нгттіын t «о HnijXOfw, MKW writ f.tOK» S’6rp«-4<мм»•
С.Ушаков. Гравюра з кнігі С.Полацкага «Псалтнрь в стнхах».
1680 г.
Полацкі кажа:
Вторая сану начальных прнлнчнна Есть добродетель в мнре необычна: Та смнренне есть божественное, Хрнстом Господом вконец храненное.
Третне властей добротворенне Еже храннтн нм рассужденне Во всякнх делах, а не уповатн На еднн свой ум, внну вопрашатн Умных советы, тако бе вершнтн Благо вся моіцно, а не погрешнтн. Очеса лучше вндят, неже око, Ннкто о себе да держнт высоко; В мнозе совете есть спасенне, В еднном уме поползновенне.
Четвертая есть добродетель властей Правду храннтн, блюстн от напастей Подчнненне, н честн давшн Достойным, а не на злато смотретн, Равно суднтн мала н велнка...
Тытульны ліст кнігі С.Полацкага «Обед душевный». 1675 г.
Павучае Сімяон і самога цара:
От нскусных муж ніцн совета 14 от розумных выпросн ответа. Мнлостнв будн, н спор оставлятн, Косен казннтн, а готов слушатн...
Цар наблізіў вучонага манаха. А гэта выклікала зайздрасць. Сімяон Полацкі ўспрымаўся маскоўскім святарствам
Аўтографы С.Полацкага і С.Мядзведзева
як «лацінік», які заявіўся ў Маскву распаўсюджваць «лацінскую ерась». Патрыярх Іакім пісаў пра яго: «Хоць ён быў чалавек вучоны і дабрапраўны, аднак падрыхтаваны езуітамі і спакушаны імі, таму чытаў толькі іх лацінскія кнігі». Яго не любілі за вучонасць і талент, ненавідзелі за выкрыванне невуцтва, ад якога памнажалася ў людзях злосць, спелі хітраванне, чарадзейства, разбой, зладзейства, п'янства і дурныя гульбішчы, рабункі, крадзяжы, нарэшце і бунт супраць улады. Віной усяму гэтаму — няўменне і нядбальства духоўных пастыраў.
I выклік гэтай процьмы «многіх невукаў» Сімяон прыняў. Але палымянымі казаннямі асвету не сцвердзіш. Ён звяртаецца да цара, пераконваючы яго засноўваць школы, шукаць добрых настаўнікаў і заахвочваць іх да працы дзеля навукі, бо яна — святло разумовых вачэй і правіла ўсяму жыццю чалавечаму. Hi цар, ні само грамадства не былі падрыхтаваны да такіх шырокіх пераўтварэнняў. Сімяон заклікае святароў, каб яны чыталі ягоныя казанні сваім прыхаджанам. Аднак і святары, і прыхаджане не разумеюць яго «за высоту словес». Заклікаў Сімяона Полацкага не хацелі чуць. Ён адчуваў сябе, як у пустыні, адзінокім і далёкім ад жываносных крыніц жыцця, а для яго яны былі крыніцы духоўнага наталення. Ён згаладаўся і па хлебу мудрасці. Было ад чаго зайздросціць таму ж рэктару Кіева-Магілянскай акадэміі Ясінскаму. «Шчаслівы ты, жывеш паміж такімі людзьмі, з якімі хлеб мудрасці можаш дзяліць», — пісаў яму Сімяон.
У яго заставалася слова, і любы прыдатны выпадак ён выкарыстоўвае для таго, каб данесці яго да слыху, каб па-
.. .. , .. * -v-
Тытульны ліст кнігі С.Полацкага «Рнфмологнон». 1678—1680 гг.
чулі яго і зразумелі. На царовых парадных абедах і ў цэрквах у дні святаў, на баярскіх пірах Сімяон чытае свае творы. Напісаныя ім фігурныя вершы ўпрыгожваюць пакоі царэўнаў. Для прыдворнага тэатра ён піша п'есы на біблейскія тэмы: «Комедня прнтчн о блудном сыне» і «О Новходоносоре — царе». Працаваў ён плённа. Падлічана, што ён пакінуў каля пяцідзесяці тысяч радкоў. Аднак такая пладавітасць не
Рукапіс С.Полацкага
спрыяла мастацкаму ўзроўню яго твораў. Большая іх частка — недасканалая ў літаратурных адносінах і чытаецца з цяжкасцю. Пісаў іх не паэт, добры майстар вершаскладання. Муза так і не натхніла Сімяона Полацкага на паэтычныя шэдэўры. Аднак менавіта Сімяон Полацкі пасадзіў у глебу рускай культуры дрэва паэзіі, якое вырасце і расквітнее.
Пасля таго як у 1676 годзе царом стаў выхаванец Полацкага Фёдар, у яго з'явілася магчымасць заняцца кнігадрукаваннем. Ён заснаваў друкарню, якая была непадуладнай духоўнай цэнзуры патрыярхату. Першай кнігай, якую выдаў Сімяон Полацкі, быў «Букварь языка словенска», які ён напісаў для царэвіча Пятра Аляксеевіча. Наступнай кнігай стала «Псалтнрь рнфмотворная» — паэтычны пераказ псалмоў. Вялікі Міхайла Ламаносаў назаве «Псалтнрь» Сімяона Полацкага «вратамн своей ученостн».
Да друку быў падрыхтаваны паэтычны зборнік «Ветроград многоцветный» — своеасаблівая энцыклапедыя. Паэтычным словам Сімяон распавядаў аб падзеях гісторыі, пераказваў міфалагічныя сюжэты, знаёміў з жыццём славутасцей: Цэзара, Аўтуста, Аляксандра Македонскага, Дыягена, Юстыяна, Карла Вялікага. Тут жа падаваў звесткі аб прыдуманых і экзатычных жывёлах, тлумачыў хрысціянскую сімволіку і касмаганічныя паняцці. Словам, на ўсе выпадкі жыцця даведнік. Шмат у зборніку маралізатарскіх вершаў, вострай сатыры на чалавечыя заганы. Падрыхтаваў Сімяон Полацкі і другі зборнік — «Рнфмологнн, нлн Стнхослов». Адначасова з кнігадрукарскай справай ён працаваў над статутам і праектам першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы. Смерць не дала ажыццявіць усе задумы гэтага нястомнага чалавека. Памёр ён 25 жніўня 1680 года. Вучань яго Сільвестр Мядзведзеў выдаў «Ветроград» і два зборнікі казанняў «Обед душевный» і «Вечерня душевная». У прадмове да «Обеда душевного» Сімяон Полацкі пісаў: «Умыслнх аз жадным православных душам духовную трапезу обед дуіпевный, от пнш, слова Божня уготоватн, н представнтн во днн воскресення, на вселетное попрнгце, в насыіценне спасеное: да отверша брашна неполезная, душетленная, едят сей обед душецелебный, душекрепнтельный н душеспаснтельный, яко от брашен благнх уготованый». Казанні Полацкага — гэта пафасны заклік да духоўнага жыцця. Бо хто жыве «нечестнво н плотскн», не пакідае пасля сябе добрай памяці. He багацце, не мамона патрэбны чалавеку, бо златам не адкупішся ад смерці. «Собнраем богаства яко углне на главы нашн, сокрываем яко талант в землю, духовных не даюіце плодов». Дьік хай насыцяцца людзі ад духоўных пладоў. Такі вось запавет пакінуў пасля сябе Сімяон Полацкі.
Праз кнігу слова Полацкага прыйшло да людзей. Спадзяваўся ён, што яго слова паслужыць выпраўленню заганаў «врачевства» недугам «гордостн — смнренне, сребролюбню — благорасточенне... Обряшет гневлнвец — кротость, проіценне удобное, леннвец — бодрость, глупец — мудрость, ненавнстннк — любовь, блудннк — воздержанне». Праваслаўнае святарства прызнала слова Сімяона Полацкага ерэтычным. Сам ён быў абняслаўлены і зганьбаваны. Але слова было вымаўлена, і яго пачулі. Яго вучань Пётр Аляксеевіч пачаў рух да абнаўлення Расіі, а кнігі Полацкага сталі для яе «вратамн ученостн».
Ён хацеў, каб чалавек быў «Богу точным» і «совершенный» прыгатаваў для яго духоўную трапезу «от слова Божня». А сам, як вучыў, гэтак і пражыў «проповедню слова народу полезный».
БЯЗБОЖНЫ МЫСЛІЦЕЛЬ
КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ
Яго пакаралі за тое, што ён думаў інакш, чым грамадства, за тое, што ўсумніўся ў традыцыйных ісцінах і не адмовіўся ад сваіх перакананняў. Яго пакаралі за тое, што ён думаў... Казімір Лышчынскі адвергнуў Бога, замахнуўся на манапольную ўладу над душамі людзей царкоўнікаў, і яны не даравалі яму гэтага. Суд над ім стаўся судом над свабоднай думкай. Казімір Лышчынскі быў пакараны, ягоны трактат — спалены, а ягонае імя аддадзена анафеме забыцця. Прайшлі стагоддзі, але імя беларускага мысліцеля Казіміра Лышчынскага ў забыцці не загінула.
Лічыцца, што Казімір Лышчынскі нарадзіўся 4 сакавіка 1634 года ў дзень св. Казіміра. Ягонымі бацькамі былі падстолій мельніцкі, суддзя берасцейскі Герасім Казімір Лышчынскі і Соф'я Бабінская. Ведалі б набожныя бацькі, куды прывядзе дапытлівы розум іх сына! Пасля заканчэння прыходскай школы Казіміра адправілі вучыцца ў езуіцкі калегіум у Бярэсце. Можа, ужо тады, у калегіуме, задумваўся юнак над пытаннямі, «што ставяцца ўсімі». Адно можна сказаць: у ім прачнулася жаданне ведаць больш, чым гэта дазвалялася, а значыць, ён прагнуў не толькі новых ведаў, але хацеў і сам зразумець тыя ісціны, у якія трэба было слепа верыць. Тым не менш зерне сумнення затаілася ў душы — і павінны былі прайсці гады, каб яно вырасла і прынесла плод. Бо чаму тады замест вайсковай службы, як гэта належала шляхціцу, Казімір Лышчынскі выбраў шлях спазнання, вярнуўся ў студэнцкую аўдыторыю? Вярнуўся ён з палёў бітваў. Як вынікае з граматы караля Яна III Сабескага, Казімір Лышчынскі «ад юных гадоў» з пагардай да здароўя і ахвяруючы маёмасць сваю змагаўся пад сцягам палявога пісара Яна Сапегі,
падканцлера Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Нарушэвіча з маскавітамі, шведамі і венграмі. Вайна яшчэ працягвалася, але Казімір вярнуўся да вучобы. У 1658 годзе ён паступіў паслушнікам у Кракаўскі езуіцкі калегіум. Гэты крок быў вымушаны, манаская раса вызваляла маладога воіна ад вайсковага абавязку і дазваляла вучыцца далей. Як пасля высветлілася, крок гэты стаў ддя Казіміра Лышчынскага ракавым.
Чатыры гады Лышчынскі вучыцца ў вышэйшай езуіцкай школе. I сумненне ўжо вырасла ў ягонай душы. Устаноўлена, што ідэю аб чалавечай прыродзе багоў Казімір Лышчынскі ўзяў з лекцыі па філасофіі калішскага прафесара Яна Мараўскага. Мараўскі прыводзіў у прыклад «быцця хімерычнага» Бога. Мараўскі тлумачыў, што Бога чалавек можа ўявіць толькі ў думках, а значыць, ён — хімерычны. Вось з гэтай ідэі пазней (а можа, ужо і тады) Казімір Лышчынскі зробіць выснову: «Чалавек •— стваральнік Бога, а Бог — стварэнне чалавека. Такім чынам, людзі — творцы багоў, а Бог з'яўляецца не рэальнай існасцю, а стварэннем розуму, і да таго ж хімерычным, таму Бог і хімера — адно і тое ж».
Яшчэ некалькі гадоў спатрэбілася Казіміру Лышчынскаму, каб ягонае сумненне выспела ў неабходнасць спазнання. Пад сутанай езуіта білася сэрца атэіста. Нарэшце ў 1666 годзе, пасля некалькіх гадоў працы памочнікам рэктара езуіцкага калегіума ў Бярэсці, Лышчынскі выходзіць з ордэна. Ён вярнуўся на радзіму, прыняў у спадчыну частку радавога маёнтка Лышчыцы каля Бярэсця, а пасля і ажаніўся. Цяпер можна было спакойна прывесці ў лад свае думкі і выкласці іх. Езуіты ўжо не сачылі за кожным ягоным крокам: можна было даверыць свае ерэтычныя думкі паперы.
Свой трактат «Аб неіснаванні бога» Казімір Лышчынскі напісаў прыблізна ў 1674 годзе. Значыць, увесь папярэдні час Лышчынскі працаваў над ім. Ён мог спакойна чытаць і асэнсоўваць забароненыя касцёлам кнігі. Адну з іх знайшлі пры яго арышце. Гэта была кніга пратэстанцкага тэолага Іалана Генрыха Альстэда «Натуральная тэалогія». На палях старонак Лышчынскі ставіў свае заўвагі: «Мы, атэісты, так думаем», «Значыць, я паказваю, што бога няма».
Гэтак збіраў ён чужыя думкі, асэнсоўваў іх, думаў і пісаў свой трактат. Назва казала сама за сябе — «Аб неіснаванні бога». Прызнаць такое мог толькі зацяты грэшнік ці свабодалюбівы мысляр, але для царквы ніякай розніцы паміж імі не было: абодвух — грэшніка і філосафа — чакала пакаранне. Такі быў час. Усю Рэч Паспалітую запаланілі езуіты. Свабода думкі задыхалася пад іх духоўнай вартай. Вось, напэўна, чаму Казімір Лышчынскі не абнародаваў свой
А.Ступень. Хвіліна перад вечнасцю. 1984 г.
трактат — ведаў, што езуіты расправяцца з ім, а трактат будзе знішчаны. Можа быць, спадзяваўся на тое, што пасля ягонай смерці нехта выдасць трактат. Пятнаццаць гадоў ён хаваў яго. На жаль, да нас дайшло толькі пяць кароткіх вытрымак. А гэта не дае магчымасці ўявіць агульную канцэпцыю твора, пазнаёміцца з сістэмай абвяржэнняў і доказаў, прасачыць развіццё думкі аўтара. Тое-сёе філосафы гіпатэтычна рэканструявалі, вывелі, што адкуль, растлумачылі, што думаў Лышчынскі і што хацеў сказаць. Але рэканструкцыя не заменіць аўтэнтычнасць тэксту. I, відаць, мы ніколі не даведаемся, што ж напісаў у сваім трактаце Казімір Лышчынскі. Ці сапраўды ён адмаўляў існаванне Бога, а можа, як
ён заяўляў на судзе, выклаў аргументы атэістаў? Ці сапраўды Лышчынскі быў бязбожнікам? На гэтыя пытанні, напэўна, мы ніколі не адкажам ясна.
Атэізм Казіміра Лышчынскага тлумачыў рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі Францішак Запольскі, які чытаў трактат і даваў сваё заключэнне. Вось што ён пісаў: «Неабходна адзначыць, што гэты атэіст пан Лышчынскі ўсё выводзіў з прыроды. Аснова памылкі гэтага атэіста — адмоўная і станоўчая. Адмоўная: ён сцвярджаў і даводзіў у сваіх пісаннях... — «няма і не можа быць ніякага доказу існавання бога», і ён стараўся вырашыць пытанні, што звычайна ставяцца ўсімі. Станоўчай асновай было тое, што Бог існуе, што сцвярджаецца і намі; яна мае заблытанасці, якія звязаны з тайнай св. Тройцы: свабоднымі дзеямі Бога.
Доказ існавання Бога, як сцвярджаецца хрысціянамі, мае складанасці. Бо здаецца — Бог адзін у прыродзе, траічны ў асобах, якія, аднак, маюць цалкам адну і тую ж прыроду. Здаецца, што свабодныя дзеі Бога, напрыклад: «Хачу стварыць свет. He буду ствараць два сонцы» — у сапраўднасці з'яўляюцца праявай Бога. Аднак гэтыя дзеі не могуць быць абсалютнымі, што прыносіць складанасці, таму ён зрабіў выснову, што Бога няма». Як бачым, Лышчынскі хацеў разабрацца ў складаных і заблытаных пытаннях тэалогіі і не прызнаў абсалютнасці Бога, а значыць, яго няма, значыць, Бога прыдумалі людзі. He гэтая выснова выклікала лютую злосць каталіцкага кліра, а бязлітаснае выкрыццё святароў — яны ўзурпіравалі веру ў Бога і накінулі на чалавека ярмо сваёй улады. «Рэлігія створана людзьмі без рэлігіі. Богабоязь выдумалі людзі, каб ім пакланяліся як Богу. Боязь перад Богам намоўлена тымі, хто яго не баіцца, каб іх баяліся. Вера, аб якой кажуць, што яна ад Бога, з’яўляецца чалавечай гісторыяй», Лышчынскі адымаў у гэтых людзей іх уладу над чалавечым жыццём і сумленнем. «Лжэмудрацы падманваюць просты народ, апутваючы яго лжывай верай у бога, і падтрымліваюць яе такім чынам, што нават калі б мудрацы захацелі вызваліць народ з дапамогай праўды ад гэтага прыгнёту, дык мудрацоў душаць з дапамогай самога ж народа». Гэтай праўды Лышчынскаму не даравалі. He даравалі і тое, што ён хацеў «мець свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без валадароў».
Ужо гэтых выказванняў было дастаткова, каб Лышчынскага пакаралі смерцю. Казімір разумеў гэта, таму і не надрукаваў свой трактат. Ён спраўна выконваў свае абавязкі падстолія мельніцкага. Мясцовая шляхта тройчы выбірала яго паслом на соймы. Кароль Ян III адзначаў ягоныя заслугі
«ў справах рэспублікі». I хто мог бы здагадацца, што такі чалавек — «бязбожны настаўнік, а хутчэй, пачвара».
Лышчынскі сам выкрыў сябе. He мог ён жыць двайным жыццём, не мог маўчаць. Вось і пачаў адкрыта выказваць свае думкі. Яго не разумелі. А многія, пачуўшы іх, беглі прэч. Тады Лышчынскі адкрыў школу, дзе і выкладаў свае ідэі. Ён зняў з франтона школы дошку з надпісам: «Калі сярод філосафаў падымаецца пытанне аб вывучэнні прыроды багоў, дык лепш за ўсё прызнаць, што мы аб гэтым нічога не ведаем». I гэты ўчынак пасля паставяць Лышчынскаму ў віну. У 1687 годзе на сойміку Берасцейскага ваяводства Казімір Лышчынскі не пабаяўся выказаць свае атэістычныя погляды. Прысутныя жахнуліся. Пра бязбожжа Лышчынскага стала вядома.
Праз год яно пацвердзілася і дакументальна. У руках царквы апынуўся трактат «Аб неіснаванні бога». Выкраў трактат сябар і сусед Лышчынскага Ян Бжоска, перадаўшы яго віленскаму біскупу Казіміру Бжастоўскаму. Бжоска не захацеў вярнуць Лышчынскаму пазыку і вырашыў адправіць яго на эшафот. Аднак не выключана, што Бжоска дзейнічаў па езуіцкай указцы, бо сам вучыўся ў езуіцкім калегіуме і брат ягоны быў езуіт. Невыпадкова пахваляўся каралеўскі абвінаваўца Сымон Куровіч, што Аышчынскі нясе Божуто кару за выхад з ордэна. Ведаў, хто гэтую кару падрыхтаваў свабодалюбцу — езуіты.
Па просьбе Бжастоўскага кароль Ян III загадаў звязеніць Лышчынскага. «Я, находзячыся дома, ні аб чым не ведаючы, абвінёны без паведамлення, без доказаў, быў схоплены, абрабаваны і пасаджаны ў вязніцу, і я тым больш нешчаслівы вязень, што невіноўны», — прызнаваўся Лышчынскі. А ён быў віноўны, што думаў інакш, чым біскупы, якія яго судзілі, быў віноўны, што выкрываў ілжывасць пастараў, што не знаходзіў «голасу розуму, які пераконвае нас у адкрыванні Бога».
Біскупскі суд вынес свой вырак — бязбожніка спаліць. A чаго было чакаць ад тых, пра каго Лышчынскі пісаў: «О, багасловы, клянёмся вашым богам, што менавіта вы гасіце святло розуму, крадзяце сонца ў святла і скідваеце з нябёс вашага бога тым, што прыпісваеце богу немагчымае, надаючы богу супярэчлівыя атрыбуты і прэдыкаты»? Ён замахнуўся на іх уладу і на іх бога! Дыскутаваць з Лышчынскім «лжэмудрацы» не збіраліся. У іх быў адзін аргумент — віноўны ў бязбожжы.
Лышчынскага чакала смерць. Аднак за яго заступілася берасцейская шляхта. Ад яе імя падкаморы Пісаржэўскі аб-
скардзіў пастанову біскупскага суда, бо Статут Вялікага княства Літоўскага забараняў судзіць шляхціца ў царкоўным судзе. Пісаржэўскі абвінаваціў біскупаў у жаданні ўвесці ў Літве інквізіцыю. Вышэйшы суд Вялікага княства адмяніў біскупскі вырак.
Біскупы не збіраліся выпускаць Лышчынскага і вынеслі яго справу на разгляд Гродзенскага сойма. Аднак і сойм быў сарваны — гэта выратавала Лышчынскага ад смерці. Ён выйшаў з вязніцы і вярнуўся дадому. Разумеў, што смяротная пагроза не адступіла ад яго. Цяпер ён сама святасць — наведвае касцёл, прымае прычасце, спавядаецца, нават хоча пабудаваць капліцу і падрыхтаваў ддя яе лес.
А тым часам Бжастоўскі разам са сваім памочнікам інфлянцкім біскупам Мікалаем Паплаўскім тчэ павуцінне змовы супраць мысліцеля. Прымас Міхаіл Радзіеўскі, кіеўскі, познаньскі, полацкі біскупы, львоўскі арцыбіскуп дружна падтрымалі змову. Верхаводзіў імі езуіт Кантэльмі. Супраць іх націску цяжка было ўстаяць нават каралю, і ён даў згоду на другі арышт Лышчынскага.
I вось 31 снежня 1688 года справа Лышчынскага была вынесена на Варшаўскі сойм. У абарону філосафа выступіў берасцейскі земскі пісар Людвік Пацей. Ён заявіў, што святарства хоча ўвесці ў краіне інквізіцыю. I гэты меч занесены над галавою шляхты. Святарства дайшло да таго, што па даносу нейкай сумніўнай асобы кінула ў турму шляхціца. Інакш думалі паслы. Яны заявілі, што ў адносінах да чалавека, які адмаўляе існаванне Бога, закон не дзейнічае. Пацей быў названы вучнем Лышчынскага. Тым не менш, не баючыся абвінавачванняў у атэізме, ён працягваў абараняць свайго сябра. Пацей прапаноўваў судзіць Лышчынскага на сойме — гэта давала надзею на выратаванне. Дастаткова было аднаго ліберум вета, каб адмяніць прысуд.
Пасля вырашылі судзіць Лышчынскага на соймавым судзе. Падтрымаў іх і кароль — ухваліў дбайнасць, з якой яны змагаюцца за гонар Бога. Такім чынам Ян III, як Пілат, умываў рукі.
Пакуль Лышчынскага везлі пад вартай у Варшаву, на сойме штодня гучалі заклікі пакараць «гэтую жахлівую пачвару». I вось 15 лютага Казімір Лышчынскі прадстаў перад судом. 3 абвінавачваннем выступіў Шымон Куровіч. «Я абвінавачваю яго ў тым, што ён адважыўся на 265 старонках не толькі паказаць пана Бога як няіснае стварэнне фантазіі, сляпую выпадковасць і скінуць яго з надзвычайнай і недасягальнай вышыні, але і асмеліўся прыпісаць уладу і кіраванне зямлёй і небам натуральнай прыродзе; самога ж пана Бога назваў выдумкай, пачварай, пустой святасцю, чалавечым стварэн-
В.Янушкевіч. Казімір Лышчынскі. 1984 г.
нем, існасцю, створанай у марах, не маючай быцця, а тых, якія вераць у Бога, назваў рабамі бажаства, ідалапаклоннікамі, стваральнікамі Бога; настаўнікаў жа святой каталіцкай веры, багасловаў — рамеснікамі пустазвонства, паўзунамі, невідушчымі, якія лічаць, што нібыта бачаць у цемры, называючы іх не настаўнікамі, а спакуснікамі, не філосафамі, a падманшчыкамі, абаронцамі бязглуздасці, памылак, састарэлых хітрыкаў. Ён бязбожна абражаў іх, пяром самога д'ябла
пісаў бясконцыя блюзнерствы супраць Прасвяцейшай Тройцы, Божага ўвасаблення, паўстання з мёртвых...
Ён вінны больш, чым у бацьказабойстве, бо забіў агульнага айца неба і зямлі, з-за чаго здрыганулася сама смерць, прызначаная для выкуплення чалавечых грахоў Богам... I таму не мне мелася стаяць на гэтым месцы, а святому Міхаілу і, узнёсшы двухбаковавостры меч над галавой атэіста, выгукнуць: «Хто, як не Бог?», каб адразу не стала ні атэіста, ні справы». Закончыў сваё абвінавачванне Куровіч заклікам пакараць Лышчынскага: «Заслужыў смерць».
Лышчынскі спакойна выслухаў абвінавачванне, стрываў і знявагі. Яму заставалася мужна і стойка бараніць калі не жыццё (пэўна, разумеў сваю асуджанасць), дык свой гонар і годнасць. Каб не выглядаць «гідкім чалавекам або вырадкам», застацца чалавекам — вось яго перамога над гэтымі суддзямі.
Казімір Лышчынскі прызнаў рукапіс сваім. Ён хацеў напісаць трактат «Дыспут, у якім католік перамагае атэіста». Напісаў толькі першую частку, у якой прывёў аргументы атэістаў. Аднак нейкі тэолаг, якому ён паказаў рукапіс, не раіў яму працаваць далей над ім. Растлумачыў ён і сваё разуменне Бога. У кожным .родзе рэчаў ёсць найболып дасканалае: сярод светачаў — сонца, сярод жывых істот — чалавек, а ў духоўным свеце — Бог. Такім чынам, Лышчынскі і на судзе адмовіў Богу ў рэальным існаванні, аднёсшы яго да духоўнай катэгорыі. Такое тлумачэнне Лышчынскага не пераканала суддзяў у яго прававернасці. Вырак быў вынесены — смерць. Абарона адваката Ілевіча лёгка разбівалася дружнымі нападкамі біскупаў і маўклівай згодай сойма. Абвінаваўца Куровіч паказваў узоры езуіцкай казуістыкі. «Гэта нічога не азначае, што абвінавачаны ў сваім сачыненні прама не прызнаўся: «Я, Аышчынскі, — атэіст». Але калі ён кажа: «Мы — атэісты», дык тым самым ён прылічвае сябе да іх, бо той, хто кажа ў агульным, той нічога не выключае; а апроч таго, у адным месцы ён піша: «Паколькі я цяпер даводжу, што бога няма, што нельга зразумець інакш, а толькі як яго асабістае меркаванне». 3 такімі «пераканаўчымі» довадамі можна было засудзіць любога. Лышчынскаму ставілася ў віну і тое, што за пятнаццаць гадоў ён не напісаў другуто частку трактата — значыць, ніколі не раскайваўся ў зробленым. Біскупаў, якія гэтак выстаўлялі сваю набожнасць і сваю прававернасць, не крануў і напамін Ілевіча аб міласэрнасці царквы: «...і перад тымі, хто гатовы адмовіцца ад сваіх памылковых меркаванняў, ніколі не зачынялі браму даравання...». Але не дзеля даравання пачалі біскупы гэтую справу — а каб «монстр» раскаяўся і адрокся ад сваіх
поглядаў, а пасля і пакараць яго ддя прыкладу тым, хто асмеліцца свабодна мысліць. Ніякія апраўданні не прымаліся. Яшчэ не прагучаў прысуд, а біскупы прызналі Лышчынскага вінаватым і думалі, як яго пакараць. А кара павінна быць больш суровая, чым за забойства, разбой, ерась. Яму нават не далі прынесці прысягу ў невінаватасці. Апошняя надзея была на караля. Лышчынскі прасіў адправіць яго ў манастыр, каб там пісьмова давесці сваю невінаватасць. Але і ў гэтай просьбе адмовілі Лышчынскаму. Каралеўская міласць — не для яго, і ён не змякчыць прытворнымі слязамі каралеўскае сэрца. Справа Лышчынскага была вырашана. Біскупы трыумфавалі. Апошняе пасяджэнне ператварылася ў цынічнае абмеркаванне, як болып сурова пакараць Лышчынскага. Спаліць яго на вогнішчы ці перад гэтым адсекчы руку, «якая пісала богазневажэнне», або змякчыць пакаранне — адсекчы галаву. Толькі тры чалавекі выступілі супраць смяротнага пакарання. Смаленскі ваявода Стафан Пясечанскі прасіў выпусціць Лышчынскага, бо той прызнаўся, што верыць у Бога. Да хрысціянскіх пачуццяў суддзяў звярнуўся пісар літоўскі Андрэй Казімір Гелгут. Лышчынскаму трэба выбраць тую меру пакарання, якую вызначыў Бог злачынцам: «Не хачу смерці грэшніка, але жадаю, каб жыў і абараціўся». Гелгуг прасіў даць Лышчынскаму магчымасць выкупіць свае «грахі». Людвік Пацей указваў на парушэнне закона святарствам, а таму патрабаваў свабоды абвінавачанаму. Тры галасы не маглі выратаваць Лышчынскага.
28 лютага суд вынес смяротны вырак Казіміру Лышчынскаму. Цэлы месяц пратрымалі Казіміра Лышчынскага ў вязніцы. Езуіты схілялі яго да адрачэння. Ім патрэбна было гэтае адрачэнне — як доказ, што яны маюць рацыю. Важна не толькі забіць мысліцеля, а забіць і ягоную ідэю. Існуе версія, што Лышчынскі ггублічна прызнаўся ў сваіх памылках. Маўляў, ён не змог зачытаць адрачэнне, і за яго гэта зрабіў ксёндз. Аднак гэтае «адрачэнне» супадае з асноўнымі тэзамі абвінаваўцаў і выдае тое, што і напісана імі. Вось чаму, пэўна, Лышчынскі і не прачытаў яго да канца — такім чынам ён адмовіўся ад адрачэння. Апошні шанц выратаваць сабе жыццё Лышчынскі не выкарыстаў, свая ідэя была даражэй.
28 сакавіка Казіміру Лышчынскаму зачыталі смяротны прысуд. Мысліцеля абвінавацілі «ў яўным, жахлівым злачынстве, у нягодным атэізме, у адмаўленні існавання Божай велічы: Прасвятой Тройцы, а таксама дабраслаўнай Багародзіцы, Прасвятой Дзевы Марыі», а таму ён заслужыў больш цяжкай кары, чым іншыя злачынцы. Лышчынскі не каяўся,
не плакаў, не маліў аб літасці, адзінае — папрасіў караля аблегчыць пакуты ўдарам мяча. Кароль, параіўшыся з сенатарамі і пасламі, замяніў вогнішча на меч ката. Але слова сваё не стрымаў.
Перад смерцю да Лышчынскага ў камеру наведаўся кіеўскі біскуп Залускі — той, які патрабаваў самай суровай кары. Зараз ён угаварыў Лышчынскага прыняць прычасце і паспавядацца.
30 сакавіка на старым рынку ў Варшаве на вачах шматлюднага натоўпу Лышчынскага пакаралі. Распаленымі шчыпцамі ў Лышчынскага вырвалі язык і вусны, спалілі рукі, a пасля і самога спалілі. Па іншай версіі — Лышчынскі спаліў свой рукапіс, трымаючы яго на кіі. Пасля яму адсеклі галаву, вывезлі за горад і спалілі. Попел паклалі ў снарад і выстралілі ў «Тартарыю». Сведкі адзначалі мужнасць Лышчынскага перад смерцю. Падчас пакарання ён паказаў сябе годным вялікай павагі і падрыхтаваным да смерці, як нагадваюць відавочцы.
Расправа з мысліцелем адбылася, ягоны прах развеялі. A ў гісторыі застаўся яго лёс — «добраразумнае вучэнне мудрацоў — падман!».
ПРАВОБРАЗ ГЕРОЯ
САМУЭЛЬ КМІЦІЦ
Імя Анджэя Кміціца — героя рамана Генрыка Сянкевіча — набыло сусветную славу. Створаны літаратурным геніем Сянкевіча вобраз мужнага і смелага шляхціца, аршанскага харунжага Анджэя Кміціца, болей за сто гадоў зачароўвае чытачоў. Невыпадкова, што «жалезнага» Фелікса Дзяржынскага за яго адвагу сябры-рэвалюцыянеры называлі «чырвоным Кміціцам». Вядома, што «Патопам» зачытваўся Леў Талстой. Але асабліва папулярным стаў Анджэй Кміціц, калі напрыканцы 70-ых гадоў XX стагоддзя польскія кінематаграфісты з рэжысёрам Ежы Гофманам экранізавалі «Патоп». Таленавіты акцёр Даніэль Альбрыхскі ўвасобіў вобраз Кміціца на экране. Без перабольшвання можна сказаць, што Анджэй Кміціц — адзін з папулярнейшых герояў у сусветнай літаратуры. Як ні дзіўна, але гэта факт: літаратурны герой захінуў сабой рэальную гістарычную асобу — свой правобраз, прозвішча якога ён атрымаў ад аршанскага харунжага Самуэля Кміціца. Часам нават гісторыкі ў сваіх працах Самуэля называюць Анджэем, як, напрыклад, польскі гісторык Гадэло.
Пры супастаўленні жыцця Самуэля Кміціца з сюжэтам рамана можна прыйсці да высновы, што па волі Сянкевіча яго герой Анджэй ідзе сваім пакручастым шляхам. Аднак апроч прозвішча іх аб'ядноўвае ваяцкая зухаватасць, шляхецкі гонар, гераізм і любоў да Айчыны. Абодва апынуліся ў віхуры падзей, дзе патрэбна было рабіць выбар, і яны зрабілі — верай і праўдай служылі роднаму краю. А адрозніваюцца яны тым, што Самуэль — гістарычная асоба, a Анджэй — яго цень...
У свой час (а гэта гады вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй і Швецыяй у 1654—1668 гадах) слава «пра добрага жаў-
нера» Кміціца, як пра яго казаў вядомы мемуарыст Ян Пасак, засланіла славу іншых герояў. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян Казімір і сойм Рэчы Паспалітай у 1670 годзе высокімі словамі ўхвалілі подзвігі Самуэля Кміціца. Гэтак і трапіў ён у гісторыю як «слаўны ваяўнік», а пасля стаў правобразам галоўнага героя рамана Сянкевіча.
На жаль, Самуэль не пісаў дыярыушаў, ды і мемуараў не пакінуў пасля сябе, у адрозненне ад свайго сучасніка д'Артаньяна. He шмат захавалася і дакументальных сведчанняў яго гераічных учынкаў.
Таму сёння цяжка поўнасцю ўявіць вобраз аршанскага харунжага. Можна сказаць, што Самуэль Кміціц вызначаўся смеласцю і мужнасцю на палях бітваў, быў таленавітым водцам. Менавіта яму вялікі гетман Павел Сапега даручаў самыя складаныя і цяжкія вайсковыя аперацыі і начальства над авангардам. Карыстаўся ён пашанай і павагай сярод жаўнераў. Яго выбіралі нават маршалкам канфедэрацыі. Словам, Кміціц быў воінам, які перанёс цяжкасці некалькіх войнаў, сапраўдным воінам.
Паходзіў Кміціц з беднай аршанскай шляхты Кмічычаў (гэтак гучала іх прозвішча па-беларуску) герба «Радзіч». Сям'я шанавала адукацыю. Праславіў яе Мікалай Кміціц, які быў езуітам і пісаў лацінскія вершы. А Самуэль выбраў іншы, чым дзядзька, шлях... воіна. Дакладней, час войнаў вымусіў яго доўгія гады быць пры зброі.
3 самага пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй, з 1654 года, Кміціц — у войску пад началам вялікага гетмана Януша Радзівіла. У баях ён праславіўся сваім гераізмам і атрымаў чын паручніка. Слаўнае імя і асабістыя якасці аршанскага шляхціца вылучылі яго сярод іншых водцаў. Калі ў 1655 годзе Януш Радзівіл прызнаў шведскую пратэкцыю, Кміціц стаў адным з стваральнікаў антырадзівілаўскай канфедэрацыі. Канфедэраты даверылі яму ўзначаліць пасольства да Яна Казіміра. Паслы сустрэліся з манархам у Валборзаве 8 верасня 1655 года. Ян Казімір абяцаў выплату жалавання жаўнерам і перадачу ім маёмасці Януша Радзівіла. За ласкавую паслуту жаўнеры палюбілі Кміціца, а вось Януш Радзівіл узненавідзеў і намерыўся атруціць яго і іншых афіцэраў-канфедэратаў. Дарэчы, захаваўся ліст Радзівіла да свайго слугі Герасімовіча з просьбай атруціць водцаў канфедэрацыі. На шчасце, Герасімовіч не выканаў гэтай злахітрай просьбы.
Новы вялікі гетман Павел Сапега набліжае Кміціца да сябе. Разам яны вядуць перамовы з маскоўскім паслом Фёдарам Рцішчавым і дамаўляюцца аб замірэнні. Войска выбірае Кміціца камісарам па падзелу дабра Януша Радзівіла.
Г.Сенкевіч у сваім кабінеце. 1900 г.
Такі імклівы ўзлёт маладога паручніка не закруціў яму галаву. Любоў і давер жаўнераў трэба было апраўдаць, і Кміціц апраўдвае іх. На чале сваёй харугвы (паводле рэестра 1661 года, яна складалася з 200 гусараў і 140 драгунаў) Кміціц ваюе з шведамі і вызначаецца ў бітве з імі каля Сандаміра, удзельнічае ў баях з сяміградскім ваяводам Юрыем Ракашам. За геройства Самуэль 17 красавіка 1658 года атрымлівае чын харунжага аршанскага і такім чынам становіцца правадыром аршанскай шляхты і захавальнікам сцяга Аршанскага павета.
Адразу пасля назначэння харунжым Кміціц на чале буйнога корггуса бьгў пасланы Сапегам на Украіну на дапамогу кароннаму войску. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён з дванаццаццю харугвамі здзейсніў рэйд па тылах маскоўскага войска ў раёне Бярэзіны і дайшоў да Лукомля. А ў жніўні 1659 года Кміціц ужо ў Курляндыі б'ецца супраць шведаў. Вайна кідала яго з аднаго канца краіны ў друті. Ледзь паспявалі адбівацца ад ворага. Кожны воін бьгў героем...
Той, хто чытаў раман «Патоп», памятае, як польскі шляхціц Кукліноўскі хваліўся сваёй доблеснасцю і прызнаваўся, што
Ю.Косак. Атрад Кміціца. 1885 г.
на Літве ёсць толькі адзін слаўны воін — Кміціц. Сянкевіч меў на ўвазе Анджэя, але сапраўды ім быў Самуэль. Слава героя давала Кміціцу ўладу, большую за гетманскую. Ён быў харызматычным правадыром сапежынскай дывізіі, жаўнеры ішлі за ім у бой, і з поля бою. Было такое ў 1660 годзе. Кміціц узбунтаваў дывізію і вывеў яе з фронту. Тым самым ён выклікаў гнеў гетмана і караля.
Але ж чалавек, які хадзіў пад смерцю, не баяўся гневу начальства: яго баявыя сябры гінулі ад нястачы і голаду, a ўрад забываўся выплаціць заслужанае крывёю жалаванне. Кміціц добра ведаў, што такое жаўнерскі хлеб, каб аддзяляць сябе ад жаўнераў. Дывізія ўтварыла канфедэрацыю і выбрала Кміціца маршалкам.
Урад на справядлівыя патрабаванні канфедэратаў не рэагаваў. Яны нават хацелі падацца пад уладу маскоўскага цара. Гэтаму ўспрацівіўся польны пісар Аляксандр Палубінскі, які вывеў свой полк, а следам за ім пакінулі канфедэрацыю дваццаць тры харугвы. Тым не менш Кміціц заставаўся верным клятве маршалка і адстойваў інтарэсы воінаў. Калі ж небяспека зноў пагражала краіне, ён забыўся пра асабістае.
Ю.Косак. Воіны гусарскай харугвы. 1864 г.
У 1660 годзе царская раць на чале з князем Іванам Хаванскім пачала новы наступ у Заходняй Беларусі. Кміціц паспяшаўся на дапамогу Паўлу Сапегу. 14 мая 1660 года на генеральным коле пад Замбровам ён скасаваў канфедэрацыю і павёў жаўнераў на злучэнне з палкамі Сапегі. Вялікі гетман не наракаў на дзёрзкага харунжага, узрадаваўся яму. Ён ведаў, што за Кміціцам жаўнеры палезуць у самую пашчу небяспекі і здабудуць перамогу.
I Кміціц павёў войска за сабой на ворага. На чале трынаццаці харугваў ён ішоў наперадзе войска. Каля вёскі Па-
Ф.Сыпнеўскі. Ротмістр панцырнай харугвы. 1879 г.
лонка ён разбіў авангард Хаванскага і гнаў ворага дзве мілі. A 28 чэрвеня адбылася бітва паміж войскамі. Са сваёй харугвай Кміціц біўся на левым крыле войска Рэчы Паспалітай. Тут жаўнеры пад шквальным агнём пераадолелі балота і выстаялі ў крывавай сечы. Пасля бітвы Сапега паслаў Кміціца ў пагоню за разбітым Хаванскім. Імклівым маршам Кміціц дасягнуў Міра, разграміў варожы аддзел (1500 чалавек пяхоты) і вызваліў замак.
3 Хаванскім Кміціцу давялося сустрэцца яшчэ раз. У тым жа 1660 годзе Сапега пасля бітвы на рацэ Бася паслаў Кміціца да Чэрэі, куды ішоў з новымі сіламі Хаванскі. Каля Друцка Кміціц патрапіў у засаду. Маскавіты нечакана ўдарылі ў тыл. Аддзел Кміціца быў разбіты. Сам водца засеў у будынку і адчайна абараняўся. Выратаваў яго Стафан Чарнецкі, славуты польскі палкаводзец, які са сваёй дывізіяй ішоў каля Друцка. Пачуўшы шум бою, палякі пераправіліся цераз Дняпро і наляцелі на ворага. Абрадаваны Кміціц, які быў на валасок ад смерці, выбег з будынка і адчайна закрычаў: «Дзеля Бога, ратуйце!» Чарнецкі разбіў маскавіцкую засаду, толькі восем чалавек прыбегла да Хаванскага.
Баявы дух пакінуў ваяводу, ён паспяшыў хавацца за полацкія сцены. А Кміціц прагнуў паквітацца з ім за прыкрае паражэнне. Пад яго начала Сапега прыслаў тры тысячы жаўнераў з сваім пляменнікам Крыштофам. Кміціц кінуўся
ў пагоню. Толькі праз дваццаць пяць вёрст ён нагнаў ар'ергард і разбіў яго. Але гэта прыпыніла пагоню. Хаванскі дзень і ноч бег да Полацка. I ўсё ж за дванаццаць вёрст ад горада літвіны дагналі яго і адбілі артылерыю, узялі ў палон некалькі палкоўнікаў і полацкага ваяводу. Сваё паражэнне Хаванскі тлумачыў чарадзействам. «Не ведама, ад Бога за наша паграшэнне або яны, ворагі, сваёй злоснай хітрасцю, чарадзействам і валхаваннем жах напусцілі». He чарадзейства «вінавата» было, а мужнасць і гераізм воінаў Кміціца.
Яшчэ сем гадоў не выпускаў Самуэль Кміціц з рук зброю. Ён удзельнічаў у многіх паходах і баях. У 1663 годзе Кміціц на чале семнаццаці харугваў хадзіў пад Смаленск і ўзяў Ельню. Навёў на ворага добрай панікі, што ён і не праследаваў Кміціца. Наступным годам ён удзельнічаў у няўдалым паходзе войск Рэчы Паспалітай у Северскую зямлю. Воіны больш змагаліся з маразамі і сцюжай, чым з непрыяцелем. А вярнуўшыся з паходу, Кміціц стаў каля Полацка і блакіраваў яго. Маскоўскі гарнізон ледзь вытрымаў аблогу.
Закончыў вайну Самуэль Кміціц палкоўнікам, краснасельскім старостам і слаўным героем. Вярнуўся ён у родную Оршу. Шмат намаганняў давялося аддаць аднаўленню роднага горада. He забываў Кміціц і пра асабістыя ўладанні. У сваіх маёнтках, Гародні і Аляшковічах, пабудаваў гаці і масты цераз Дзвіну, каб аблегчыць шлях па «беларускай» дарозе ў Віцебск. Праўда, зрабіў ён гэта не без карысці, бо кароль дазволіў яму браць пошліну з купцоў.
Увогуле Кміціц, на зайздрасць іншым, праявіў сябе як дбайны гаспадар і нажыў даволі значны капітал, што адрознівала яго ад літаратурнага Кміціца. Той бьгў марнатравец і заліхвацкі гуляка. Але сваім багаццем Самуэль ахвотна дзяліўся з іншымі. Сярод тых, каму дапамагаў Кміціц, быў, напрыклад, полацкі ваявода Казімір Сапега, сын вялікага гетмана, якому ў 1676 годзе ён даў 11000 злотых пад залог Асвеі.
Займаўся Кміціц і палітыкай. Неаднойчы менская і аршанская шляхта выбірала яго паслом на сойм. Прынамсі, ён быў менскім паслом на элекцыйных соймах, на якіх выбралі ўладарамі Рэчы Паспалітай Міхаіла Вішнявецкага і Яна Сабескага. А ў 1676 годзе ён кіраваў левым крылом войска Вялікага княства падчас паходу на туркаў. Займаў ён і высокія дзяржаўныя пасады стражніка і ляснічага Вялікага княства Літоўскага. Для простага шляхціца гэта была вяршыня палітычнай кар'еры, а дасягнуў Кміціц сваёй вяршыні сам, праз свой мужны характар, а каб меў знатны род...
Памёр славуты герой 13 красавіка 1692 года. Пэўна, імя яго і згубілася б у гісторыі, але з'яўленне Сянкевічавага «Па-
топа» выклікала зразумелую цікавасць да правобраза Анджэя Кміціца — рэальнага Кміціца. Аднак няясна, чаму Генрык Сянкевіч даў свайму герою прозвішча Кміціц ды яшчэ і званне аршанскага харунжага, калі не апісаў яго жыццё, прынамсі баявыя прыгоды? Чым растлумачыць выбар пісьменніка? Паспрабуем даць сваю версію. Самуэль Кміціц быў двойчы жанаты. Імя першай ягонай жонкі, ад якой у харунжага нарадзіўся сын Казімір, невядомае. У рамане Анджэй жэніцца з Оленкай Білевіч. Менавіта з гэтага беларуска-жамойцкага роду паходзіла і жонка Генрыка Сянкевіча. Верагодна, пісьменнік і знайшоў у сямейным архіве Білевічаў звесткі пра жаніцьбу аршанскага харунжага Самуэля Кміціца з жанчынай гэтага роду. Гэта, хутчэй за ўсё, і вызначыла выбар Сянкевіча. Свайго героя — адчайнага, смелага, зухаватага шляхціца-патрыёта назваў у гонар і памяць героя вызваленчай вайны аршанскага харунжага Самуэля Кміціца. Тым і праславіў яго на ўвесь свет.
«ПНСМЕНА РАЗУМ НСПРАВЛЯЮТ, Н ОБУЧАЮТ, Н УТЕПІАЮТ»
ІЛЬЯ КАПІЕВІЧ
Хто ведае, як склаўся б ягоны лёс, каб не сустрэча з царом Пятром I? Выпадак стаў шанцам, а шанц — лёсам. Наш суайчыннік зрабіўся рускім асветнікам. Як гэта часта бывае ў гісторыі, імя героя забылася. Дык вось і нагадаем яго: Ілья Капіевіч. Свой талент аддаў ён іншаму народу, але славу прынёс той зямлі, сынам якой быў, — Беларусі.
Сціплыя і рэдкія звесткі захаваліся пра яго, жыццё Ільі Капіевіча нам амаль не вядомае. Сам пра сябе ён пісаў, што падчас паходу царскага ваяводы Хаванскага пад Ляхавічы (а гэта адбылося ў студзені 1660 года) ён у дзевяцігадовым узросце быў захоплены ў палон і вывезены ў Расію. Значыць, Капіевіч нарадзіўся ў 1651 годзе дзесьці пад Ляхавічамі. Відаць, паходзіў ён са шляхецкай сям'і, бо пазней ён падпісваўся на шляхецкі лад — Капіеўскі. Такая форма прозвішча звычайна выводзілася ад назвы радавых маёнткаў.
3 маскоўскага палону Капіевіч збег і, як ён прызнаецца, «быў пад вялікім гасударам шэсць гадоў». Гэтае паведамленне можна зразумець так, што Капіевіч знаходзіўся пры двары цара Аляксея Міхайлавіча. I не выключана таксама, што азы навукі мог атрымаць ад самога Сімяона Полацкага. Так ці інакш, але ў Капіевіча бьгў даволі ўплывовы апякун, бо з якой нагоды цар адпусціў юнака на Радзіму? У 1666 годзе пятнаццацігадовы Ілья разам з мсціслаўскім ваяводам Цеханавецкім вярнуўся на Беларусь.
Відаць, на той час бацькоў Капіевіча не было ў жывых, бо езуіты пасля даносу каралю Яну Казіміру, нібыта той «еретнк, нзменннк передался велнкому государю», забралі яго маёнтак. Ілья застаўся без сродкаў на існаванне. Трэба было
шукаць сабе месца ў жыцці. Выбіраць не даводзілася. Капіевіч паступіў у Слуцкую кальвінскую гімназію, дзе правучыўся некалькі гадоў. Апекуны школы Радзівілы адправілі яго працягваць вучобу ў Амстэрдам. Закончыўшы рэфармацкую школу, ён стаў кандыдат-пастарам Амстэрдамскага сабора. Ужо тады Капіевіч думаў заняцца выдавецкай справай і дзеля гэтага нават перапісваўся з вядомым нямецкім філосафам Лейбніцам. Аднак задума не ажыццявілася. Калі ў 1697 годзе ў Галандыю прыбыло расійскае пасольства на чале з царом Пятром I, Капіевіч пачаў выкладаць мовы членам пасольства. Пазнаёміўся ён і з царом. Пятра I уразіла эрудыцыя кандыдат-пастара. Такія людзі яму былі патрэбныя. Цар прапанаваў Капіевічу пісаць «математнческне, геометрнческне, архнтектонскне н ратные земные н морскне кннгн н прочне всякне художнне», выдаваць падручнікі. Справа — высакародная, і Капіевіч быў гатовы служыць ёй. «Ннчто же полезнейшее есть в сем жнтнн, как познанне н умелость пнсмен. Сне прнношает велнчество н славу, сне нензреченную красоту воздает, сне государство укрепляет, н расшнряет, н прославляет — всякому человеку во всяком чнне полезно. Пнсмена разум нсправляют, н обучают, н утешают» — так разумеў ён прызначэнне кніг.
He мінула і года, як Капіевіч пераклаў Дзеграфціра «Морского плавання кннгу», якую суправадзіў чарцяжамі. Цар заплаціў за працу, але грошай на публікацыю не даў. Пэўна, Капіевіч спадзяваўся адкрыць сваю друкарню. Але не атрымалася. Можна здагадацца, чаму цар пашкадаваў сродкаў на друкарню. Свае паслугі прапанаваў яму кнігавыдавец Ян Тэсінг. I цар не стаў траціцца, надаўшы галандцу манапольнае права друкаваць рускія кнігі і распаўсюджваць іх у Расіі. Ілья Капіевіч апынуўся у цяжкім становішчы. Ен прызнаваўся: «Но понеже егце лнтер славяноросснйскнх зде ннкакнх не было н моя друкарня не была уготована, к тому здешннй жнтель амстердамскнй препятне велнкое соделал н сам кннг не печатал н хотяіцнм запреіцал, даже н сам нздше». Але давялося ісці на паклон да Тэсінга.
I вось у 1699 годзе выходзяць адразу тры кнігі Капіевіча: «Введенне краткое во всякую нсторню...», «Краткое н полезное руковеденне во арнтметнку», «Уготованне н толкованне ясное поверстання кругов небесных». Аўтар пісаў пра тое, што даўно было вядома культурнай Еўропе, але, каб гэта стала вядома і ў Расіі, трэба было пераканаць расіян у патрэбнасці ведаў. Вось як тлумачыць Капіевіч прызначэнне гісторыі: «Нсторня же память утверждает н деяння древняя, нлн дела ветхая всяческая прешедшего временн, яко
Ілья Капіевіч
настояіцего, нзьявляет да познает н не забывает всяк род». I ён меў рацыю.
Але якая наіўнасць — верыць, што цар зразумее ягоныя шчырыя памкненні! «Халоп» б'е чалом цару. Выдавец не плаціць за кнігі. А падрыхтаваныя да друку рукапісы, «акн безделнцу какую», вярнуў назад пад'ячы баярына Галавіна, здзекліва заўважыўшы: «...У нас-де промышленных людей на Москве стегают!» А вучні — рускія князі ды дваране, якіх ён настаўляў больш за год, «а за тое не желал от ннх денег, аіце же труднлся нх радн днем н ноіцно», з'ехалі, нават «спаснбо не сказавшн за ученне», ды яшчэ прыхапілі з сабой чатыры яго глобусы. Ён жа, працуючы «на всемнрную пользу Велнкоросснйского государства», дзеля гэтага нават не прыняў прапановы брандэнбургскага курфюрста друкаваць у Берліне нямецкія кнігі. На звароты Капіевіча цар не адказаў: «Совершатн нлн не?» Выбар зрабіў сам асветнік — «совершатн».
У наступным, 1700 годзе Тэсінг выдаў ажно пяць кніг Капіевіча. Гэта і слоўнікі (руска-лацінска-нямецкі і рускалацінска-галандскі), і лацінская граматыка, і пераклады Эзопавых баек, і фрагменты твора грэчаскага цара Льва («Краткое собранне Льва Мнротворца...») пра ваеннае мастацтва. Здавалася, цяпер цар ацэніць працу «холопа своего», але... у Амстэрдам прыйшла царская грамата з пацвярджэннем права
А. ван Bepg. Друкарня. XVIII cm.
Тэсінга друкаваць рускія кнігі. Гэтыя рускія кнігі і пісаў Капіевіч. Атрымлівалася, што галандзец багацеў за яго кошт. I, каб не адчуваць сваю «немоіць», Капіевіч на ўласныя зберажэнні стварае друкарню. Можна было працаваць. Нарэшце Капіевіч выдае пераклад Дзеграфціра — «Морского плавання кнніу». У прадмове перакладчык і выдавец тлумачыць, што кніга надрукавана не дзеля «тіцеславня» або «похотшо сребролюбня», а дзеля славы «велнкого государя». Зразумела, як «царскі халоп» ён павінен быў гэта сказаць — каб гаспадар ацаніў яго «усердне». Надрукаваўшы ў 1702 годзе «Святцы, нлн Календарь», Капіевіч пакінуў Амстэрдам. (Тэсінг памёр, але ягоныя нашчадкі не давалі свайму канкурэнту спакойна працаваць.)
Спыніўся ў Гданьску. Чатыры гады не мог наладзіць кнігавыданне. У Гданьску ён не знайшоў ніводнага друкара. He было тут і словалітні. Майстроў Капіевіч шукаў нават у Берліне, напісаўшы прэзідэнту Берлінскай акадэміі навук Готфрыду Лейбніцу. Перапіска з ім не дала станоўчых вынікаў. Капіевіч паспадзяваўся на свае сілы. 3 цяжкасцю ў 1706 годзе ён надрукаваў у Штольтцэнбергу «Руковеденне вв грамматыку во Словяно-Росснйскую нлн Московскую...» Наступныя падзеі не спрыялі. У 1707 годзе шведы захапілі Гданьск. Друкарня Капіевіча стала здабычай праціўнікаў рускіх.
Тады ён разам з дачкой пакінуў горад і накіраваўся ў Варшаву, дзе стаяла рускае войска на чале з генерал-лейтэнантам Якавам Брусам. Па дарозе на Капіевіча напалі Ka-
В.Матэ. Пётр I. Копія з гравюры Вілема і Суберайна. 1890 г.
закі, пабілі яго «довольно» і адабралі ўсе пажыткі. У Варшаву прыехаў без грошай — жабрак і выгнанец. Цар загадаў яму быць пры Брусу, але жалавання ніякага не даў. Дзевяць месяцаў жыў ён з «немалою нуждою», і што больш прыгнятала — жыў «без дела». Дапамог Брус, які прапанаваў цару залічыць Капіевіча на пасаду перакладчыка ў пасольскі прыказ. Капіевіч перабраўся ў Пецярбург, і да канца жыцця цар
не ўспамінаў пра чалавека, які столькі зрабіў для навучання яго падданых. Кнігі Капіевіча — пераклад Курцыя (1709), перавыданне баек Эзопа (1712) — выйшлі без ягонага імя. Гэтак, у забыцці, у 1714 годзе Ілья Капіевіч памёр. Засталіся ягоныя кнігі (ажно дваццаць тры), ды яшчэ, па звестках, ён напісаў «Рыторыку», «Паэтыку» і шмат вершаў, на якіх вучылася Расія.
Дагэтуль даследчыкі спрачаюцца, ці быў Ілья Капіевіч стваральнікам так званага грамадзянскага шрыфту, якім мы карыстаемся і цяпер. Прыярытэт прыпісваецца Пятру I. Тым не менш адзначаецца і роля Капіевіча. Менавіта шрыфты з ягоных амстэрдамскіх кніг сталі ўзорам для шрыфту грамадзянскага. ... Захаваўся факт, што ў 1707 годзе Капіевіч разам са сваімі памочнікамі — галандскімі друкарамі — быў у Маскве і ва ўрадавай друкарні адліў новы шрыфт, які пазней і атрымаў назву «грамадзянскага». Аднак зноў людская зайздрасць перашкодзіла Капіевічу. Кіраўнік друкарні Палікарпаў быў аўтарам айчыннага, скампіляванага ў Капіевіча трохмоўнага слоўніка, а таму з'яўленне больш адукаванага канкурэнта яго не абрадавала. Каб пазбавіцца ад непажаданага госця, Палікарпаў назваў яго ерэтыком. А з такім кляймом нельга было разлічваць на прыхільнасць улады. Пазбаўлены яе прыхільнасці, пазбаўлены магчымасці рабіць прызначанае яму лёсам, Ілья Капіевіч прызнаў наканаванае: «14 тако снмн утешаяся, да познаем нашу немоіць, н держнмося смнреномудрня н правды». Ён ведаў, што казаў: веліч улады — «немоіць», а «смнреномудрне н правда» — веліч.
УНУК БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА
ВАСІЛЬ ВАШЧЫЛА
Яго імя стала сімвалам барацьбы за свабоду. Васіль Вашчыла ўзначаліў буйнейшае ў Беларусі XVIII стагоддзя сялянскае паўстанне. Ён падняўся на абарону годнасці паспалітага люду. Гэта мог здзейсніць толькі мужны і годны чалавек, а ён ім і быў. Народны правадыр, народжаны і выхаваны народам.
Вашчыла вырас сярод сялян, сваім мазалём і потам карміўся, гнуў спіну на вяльможнае панства. Душой і сэрцам успрымаў ён беды і гора халопскае; не пакорнасць лёсу, не прыніжэнне перад несправядлівасцю, а свабодалюбства і мужнасць — вось што адрознівала яго ад іншых. Ён цярпеў, але не вытрымаў, калі іншыя ўжо не маглі цярпець, але баяліся падняцца з кален.
Жыццё яго ішло звычайна, як у селяніна. Нарадзіўся ён каля 1688 года ў вёсцы Лобжа Крычаўскага староства. Пасля смерці бацькі Мацвея сям'я Васіля перабралася на жыхарства ў вёску Селішча, дзе пражыла дзевятнаццаць гадоў, а пасля пераехала ў Расію ў вёску Вуношава. Чаму Вашчыла зноў апынуўся ў Беларусі? Ён растлумачыў так: «Разам з жонкай сваёй і сынам Якавам хадзіў я да Селішчаў з Вуношава, каб забраць адтуль свае пажыткі. А вярнуцца хуткім часам ніяк не выпадала. А там і жонка памерла». 3 прызнанняў следству даведаемся, што Вапічыла — гэта мянушка, якой яго называлі з дзяцінства.
Цяжкі прыгнёт ляжаў на сялянах Крычаўскага староства. Мала таго, што сяляне гнулі спіну на ўладара староства князя Гераніма Радзівіла, плацілі падаткі, дык яшчэ хцівыя арандатары абіралі іх да апошняй ніткі і да апошняга зерня. Колькі разоў яны скардзіліся Радзівілу, што іх давялі да жабрацтва
і няма як плаціць падаткі. «Адкуль нам, няшчасным, узяць, калі мы з цяжкасцю можам пракарміць нашы душы? Мы ўжо маем шмат пазыкаў, адны на невыносныя падаткі, другія на хлеб, таму што нам забаранілі яго мець, заўсёды не толькі з хлява, але прама з гумна забіралі ў нас хлеб арандатары, арэндныя ўтрымальнікі ды іх слугі». Сяляне верылі ў добрага гаспадара, спадзяваліся на ягоную абарону.
А каму ім яшчэ было верыць, на каго спадзявацца? Зрэдку Радзівіл мяняў арандатараў, але ад гэтых перамен не паляпшалася жыццё сялян. I зноў яны слалі слёзныя скаргі да Радзівіла. Двойчы хадаком да Радзівіла сяляне выпраўлялі Васіля Вашчылу. Гэта быў давер, але за давер Вашчыла мог заплаціць жыццём. Арандатары перахоплівалі хадакоў і жорстка каралі іх. Вашчыла не адмаўляўся. Ён заўсёды быў гатовы абараняць няшчасных і пакрыўджаных. Яго паважалі і выбралі войтам Селішчаў.
Першы раз Вашчыла хадзіў ажно ў Варшаву. А калі вярнуўся дадому, то яго схапілі слугі арандатара староства Гдаля Іцкавіча і пакаралі 150 ударамі бізуна. Вашчыла выжыў, але доўга хварэў. Пакаранне не скарыла яго. У 1731 годзе ён у другі раз панёс скаргу сялян да Радзівіла, цяпер у Мір. Слугі Іцкавіча падпільнавалі Вашчылу на зваротным шляху, збілі яго, закавалі ў ланцугі і кінулі ў Крычаўскую вязніцу.
Невядома, ці сустракаўся Вашчыла з Геранімам Радзівілам. Калі б гэтая сустрэча адбылася, дык Васіль зразумеў бы, што за чалавек уладар староства. Справяддівасці ў яго не знайсці. Слёзны лямант сялян не кранаў яго сэрца. Жорсткі і слабы на глузды князь забаўляўся пакараннямі вязняў, якіх трымаў у сваім Слуцкім замку. Іх енкі радавалі душагуба. Відаць, Вашчылу не пусцілі і на парог княжацкага жытла.
У старостве нічога не змянілася — па-ранейшаму прагныя арандатары ды іх прыслужнікі тлусцелі з сялянскай працы, па-ранейшаму рабавалі іх. Наспяваў спакваля бунт. Сяляне заяўлялі, што ім засталося «ўзяцца за рукі і выступіць, каб абараніць сябе ад пагібелі». Колькі ж можна было цярпець «невыносныя крыўды і ганенні»?
I вясной 1740 года ўспыхнула паўстанне. Падставай для яго паслужыў арышт васемнаццаці сялян. Іх абвінавацілі ў тым, што яны нібыта спалілі дом аднаго з арандатараў у вёсцы Панкі, а таму прысудзілі да смерці. Але сяляне былі ўжо гатовыя падняцца «в оборону своего жнвота». Пэўна, не дарэмна прайшлі гады цярпення, бо выступленне сялян было добра арганізавана. Хто мог яго арганізаваць? Без сумнення, адным з завадатараў быў Васіль Вашчыла.
С.Раманаў. Бой крычаўскіх паўстанцаў з войскам Радзівіла
I вось, па словах Вашчылы, «согласясь всею волостью до той смертной казнн не допустнлн». Паўстанцы вызвалілі асуджаных. Аднак паўстанне не згасла. Вашчыла на чале ўзброенага атрада пачаў устанаўліваць у старостве справядлівасць. Ён забараніў адміністрацыі гнаць на прымусовую працу на будах сялян. Калі ж адміністрацыя не выканала гэтага патрабавання, то паўстанцы разграмілі дзве буды. Аднак справядлівасць Вашчыла разумеў як сілу закона, а не зброі. Ён змагаўся супраць ліхадзейных арандатараў, але не супраць сацыяльнага прыгнёту. «На сваіх паноў ніякага ўмыслу не мелі», — сведчыў сам Вашчыла. Ды толькі гэта не выратавала паўстанцаў.
Улады кінулі войскі на падаўленне паўстання. Каля Хоцімска аірад палкоўніка Пжылэнцкага разбіў частку паўстанцаў і многіх захапіў у палон, Вашчыла паспяшаўся на выратаванне паплечнікаў. Каля вёскі Калодзенс ён разагнаў атрад пана Янкоўскага. Аднак палонных не змог вызваліць, бо іх адправілі ўжо ў Крычаў. Гэтая няўдача не паўплывала на дух паўстанцаў. Паўстанне палыхала па ўсёй Крычаўскай зямлі. Напужаны ГІжылэнцкі прасіў Радзівіла прыслаць войскі, бо тут «сапраўдная казаччына — нельга паказацца ў вёсках». Замест войскаў Радзівіл прыслаў новага арандатара. Можа, ён будзе добры? 3 такой надзеяй паўстанцы разышліся па дамах. Улада староства святкавала перамогу.
Новы арандатар Шлёма Іцкавіч мала чым адрозніваўся ад свайго прагнага і хцівага брата і таксама хацеў на поце му-
жыкоў разбагацець. Ён адразу ж прыступіў да праверкі зямель, каб павысіць падаткі. Тут ужо ўзбунтавалася і шляхта. Многія з іх, каб не дапусціць праверкі, падбівалі сялян да паўстання. Ушацкі староста Крыштаф Валовіч, як устанавіла следства, наказваў Вашчыле заўсёды мець пры сабе 200 вершнікаў і больш. «Трымайцеся, не паддавайцеся», — казаў ён. А хіславіцкі староста Марцін Цеханавецкі раіў сялянам біць жаўнераў і слуг новага арандатара і абяцаў дапамогу. Але і без гэтых заклікаў і парад крычаўскія мужыкі зноў падняліся на барацьбу на чале са сваім правадыром Васілём Вашчылам.
Пжылэнцкі з карным атрадам падавіў выступ сялян у Лучыцкім войтаўстве і пайшоў на мястэчка Міхалёва. Сюды з некалькімі сотнямі паўстанцаў падышоў і Вашчыла. На прапанову палкоўніка разысціся паўстанцы ўдарылі па жаўнерах і прагналі іх. Цяпер у крычаўскіх улад не было сіл ваяваць з паўстанцамі. Улада перайшла да іх, і яны сталі кантраляваць збор падаткаў. Сведка тых падзей святар П.Чалоўскі пісаў: «...быў пасля таго гэты Вашчылаў, сам у гэтым горадзе і ўездзе ўправіцелем, праз некалькі часу збіраючы з сялян патрэбныя падаткі па-ранейшаму звычаю на князя». Вось такім чынам Вашчыла ўстанавіў справяддівасць. Дзейнічаў па прынцыпу «Цэзару — цэзарава». Свабоду мужыкі не заваявалі, але скінулі ярмо ненавісных і хцівых арандатараў, якое было цяжэйшым за радзівілаўскі прыгнёт. Аднак арандатары не збіраліся губляць багатыя даходы. Пжылэнцкі зносіўся з Радзівілам і прасіў вайсковай дапамогі. Войска было патрэбна і самому князю, які на той час змагаўся з сандамірскім ваяводам Янам Тарло за спадчыну Сабескіх. У Крычаў прыехаў яго камісар Гінтаўт. Добрымі абяцанкамі ён угаварыў крычаўскіх мужыкоў прызнаць уладу адміністрацыі. Камісар ужо нават завёў гаворку аб выдачы правадыроў паўстання. Аднак намеснік крычаўскай харугвы Ясінскі, які палічыў угаворы дарэмнымі, арыштаваў сялянскую дэлегацыю. Сам Вашчыла не прыйшоў у замак («баюся трапіць у турму») і са сваім атрадам адступіў ад горада.
Сваю стаўку Вашчыла размясціў у Хоцімску і Радзеве, дзе знаходзіўся днём, а ўначы пераходзіў расійскую мяжу ў вёску Ольшава. Мабыць, такім чынам кіраўнік паўстання ратаваўся ад нечаканага нападу ворага. Цесныя сувязі Вашчылы з расійскімі фарпостамі, а таксама ўдзел у паўстанні рускіх сялян-уцекачоў выклікалі ва ўрадаў Прусіі і Саксоніі падазрэнне, што паўстанне інспіравана Расіяй. Але гэты факт якраз і паказвае вялікуто цікавасць да паўстання ў Еўропе, якое разглядалася там як важная падзея.
Паўстанне выклікала трывогу і ва ўрадзе Вялікага княства Літоўскага. Услед за Крычаўскім староствам на барацьбу падняліся сяляне Віцебскага і Аршанскага паветаў, захваляваліся мужыкі і ў Магілёўскай эканоміі. Па гарадах і вёсках перадавалі з вуснаў у вусны, што Вашчыла — унук самога Багдана Хмяльніцкага. Для прыгнечаных гэтае імя было сімвалам барацьбы з панамі. Вялікі гетман Міхайла Вішнявецкі загадаў мінскаму стольніку Валадковічу, які з харутвай прыйшоў у Крычаў, падаўляць «усімі сродкамі ўсялякія бунты». Валадковіч выступіў з горада, але ўсе дарогі занялі паўстанцы — давялося яму бясслаўна вяртацца назад. Тады Радзівіл вырашыў салодкімі абяцанкамі ўгаварыць сялян скарыцца. I вось яго камісары пачалі карміць сялян гэтай атрутнай слодаччу. Наіўныя, яны і паверылі. Аднак, каб Радзівіл стрымаў сваё слова?! Зноў панаехала процьма арандатараў, каб смактаць кроў гаротнікаў. «Будзем змагацца да канца!» — вырашылі сяляне. Іх не спынілі і папярэджанні старэйшых: «Цяжка будзе ваяваць супраць паноў». Але яшчэ горш было трываць іх ярмо. I паўстанне зноў успыхнула. Толькі адзін Крычаў быў у руках улады, а староствам валодаў Вашчыла. Праўда, праяўляў ён сябе не як ваенны кіраўнік, а як адміністратар. Ён здаваў у арэнду корчмы, буды, млыны, а арандатарам забараняў прымяняць экзекуцыі, займацца вымаганнем, прыцясняць сялян і патрабаваў чэсна аплачваць іх працу. Плата за арэнду па-ранейшаму ішла ў скарбніцу Радзівіла. Так вырашылі войты, бо непакоіліся, «каб да канца не была спустошана княжацкая казна». Радзівіл пасля будзе абвінавачваць Вашчылу ў тым, што ён прысвоіў сабе амаль 600 000 злотых. Вашчыла абвергне гэта: «Ні капейкі са староства не ўзяў». Ды і як ён мог узяць, калі за платай пільна сачыла войтаўская рада. Значыць, князь адкрыта хлусіў і хацеў выставіць Вашчылу як звычайнага злодзея і рабаўніка. Хоць было і рабаўніцтва — Вашчыла абклаў вялікімі падаткамі багацеяў з паноў, а грошы раздаваў беднякам. Такі парадак ніяк не задавальняў Гераніма Радзівіла. Замест Іцкавіча, які зрэшты ўцёк з Крычава, князь назначьгў галоўным арандатарам Марціна Літавора Храбтовіча. Сяляне нібыта супакоіліся, чакалі, як павядзе сябе новы арандатар. Можа, ён і не «перагінаў палкі», каб не патрабаванні Радзівіла. Князю патрэбны былі грошы. Вось і пачалося тое самае, і сялян зноў прыціснулі падаткамі, павіннасцямі, працай. I пра сваю кішэню не забываў Храбтовіч. Ну дзе тая справяддівасць? Hi скаргамі, ні зброяй яе не здабылі.
На скаргі Радзівіл суцяшаў сялян — пацярпіце да лета 1743 года, калі скончыцца арэнда, а пасля не будзе ніякіх
арандатараў. Сяляне цярпелі. Настаў чаканы тэрмін. У Крычаў прыехаў княжацкі адміністратар Павел Цялецкі. Ён сабраў войтаў. Але Вашчыла западозрыў у адміністратары стаўленіка Іцкавічаў, а таму заявіў яму: «Калі ты ад князя — жыві, не — цябе не прымаем». Цялецкі палічыў за лепшае пакінуць Крычаў.
Нарэшце Геранім Радзівіл вырашыў сілай прымусіць крычаўскіх сялян да пакоры. Супраць іх ён паслаў войска ў 6 тысяч жаўнераў, ды яшчэ за 220 000 злотых наняў нямецкую пяхоту. Узначаліў войска палкоўнік Пястжэцкі, які меў княжацкія паўнамоцтвы. Паўстанцы збіраліся каля мястэчка Міхалёва за Сожам. Па сведчанню Радзівіла, іх было 10 тысяч. Яны былі ўзброены дубінамі, косамі, сякерамі і рэдка агняпальнай зброяй, ды і не мелі вайсковай вывучкі. Шляхціц Марцін Цеханавецкі стрымаў сваё слова і прыслаў 300 чалавек.
Тым часам Пястжэцкі ўвайшоў у Крычаў. Вашчыла вырашыў узяць горад. 18 студзеня 1744 года каля двух тысяч паўстанцаў