Антуан дэ Сент-Экзюперы
3 малюнкамі аўтара
Антуан дэ Сент-Экзюперы
г Маленькі
^ПРЫНЦ
3 малюнкамі аўтара
Мінск
Пераклала з французскай мовы Ніна Мацяш
УДК 821.133.1-34
ББК 84(4Фр)-44
C31
Пераклала з французскай мовы Ніна Мацяш
3 малюнкамі аўтара
Тэкст з праўкамі перакладчыцы падрыхтавала Марыя Новік
Сент-Экзюперы, Антуан дэ.
C31 Маленькі прынц / Антуан дэ Сент-Экзюперы ; пер. з фр. Н. Мацяш ; з мал. аўтара ; падрыхт. тэксту М. Новік. — Мінск : Папуры, 2019. — 128 с. : іл.
ISBN 978-985-15-3946-4.
«Маленькі прынц» — філасофская казка, у якой чытач любога ўзросту знойдзе тое, што адгукаецца яго душы. Яна выйшла ў 1943 годзе ў Нью-Ерку і з таго часу была перакладзена больш чым на 250 моў і выдадзена мільёнамі экзэмпляраў па ўсім свеце.
На беларускай мове пабачыла свет у 1989 годзе ў перакладзе Ніны Мацяш. Пазней перакладчыца дапрацоўвала і рэдагавала тэкст, і ў гэтым выданні казка ўпершыню друкуецца з яе праўкамі.
УДК 821.133.1-34
ББК 84(4Фр)-44
ISBN 978-985-15-3946-4
© Ніна Мацяш, пераклад на беларускую мову, 1989
© Афармленне. Выданне на беларускай мове. ТАА «Папуры», 2019
ЛЕОНУ ВЕРТУ
Прашу ў дзяцей прабачэння за тое, што я прысвяціў гэту кніжку даросламу. Скажуў апраўданне: гэты дарослы найлепшы мой сябар. I яшчэ: ён разумее ўсё на свеце, нават кнігі для дзяцей. I нарэшце: ён жыве ў Францыі, дзе цяпер і голадна, і холадна.
I вельмі трэба яго суцешыць. Калі ж усё гэта не апраўдвае мяне, я прысвячу сваю кніжку таму хлопчыку, якім некалі быў мой дарослы сябар. Бо ўсе дарослыя былі спачатку дзецьмі.
(Праўда, мала хто з іх помніць пра гэта...) Дык я выпраўляю сваё прысвячэнне:
ЛЕОНУ ВЕРТУ, калі ён быў маленькі
I
Мне было шэсць гадоў, калі ў кнізе пра джунглі, якая называлася «Непрыдуманыя гісторыі», я ўбачыў аднойчы дзівосны малюнак. Змяя — страшэнны ўдаў — глытала драпежнага звера. Вось як гэта было намалявана:
У кнізе гаварылася: «Удавы глытаюць сваю ахвяру цалкам, не жуюць. Пасля гэтага яны ўжо не могуць варухнуцца і цэлых паўгода спяць, пакуль не перастравуюць ежу».
Я шмат разважаў пра поўнае прыгод жыццё ў джунглях і таксама намаляваў тое-сёе каляровым алоўкам. Гэта быў мой малюнак №1. Вось што я намаляваў:
Я паказаў свой шэдэўр дарослым і пацікавіўся, ці не страшна ім, калі яны глядзяць на мой малюнак.
— А чаму капялюш павінен наводзіць страх? — здзівіліся яны.
На маім малюнку быў зусім не капялюш. На маім малюнку быў удаў, які праглынуў слана. Тады я намаляваў удава знутры, каб дарослым было больш уцямна. Але ім усё роўна спатрэбіліся тлумачэнні. Мой малюнак №2 быў такі:
Дарослыя параілі мне не маляваць удаваў ні звонку, ні знутры, а лепей больш цікавіцца геаграфіяй, гісторыяй, арыфметыкай і правапісам. Вось так, у шэсць гадоў, мяне пераканалі адмовіцца ад бліскучай кар’еры мастака. Я быў збіты з панталыку няўдачай з малюнкамі №1 і №2. Дарослыя ніколі і нічога не могуць дацяміць самі, a дзецям надта ж утомна вечна тлумачыць ім, што да чаго.
Такім чынам, мне трэба было выбраць якую-небудзь іншую прафесію, і я пайшоў у лётчыкі. Дзе мне толькі не давялося быць! I геаграфія сапраўды спатрэбілася мне. Я мог з першага погляду адрозніць Кітай ад Арызоны. Гэта вельмі карысна, калі часам заблудзішся ўночы.
За сваё жыццё мне давялося сутыкнуцца з многімі сур езнымі людзьмі. Я многа часу пражыў з дарослымі, быў вельмі блізка зна-
ёмы з імі. He скажу, каб пасля гэтага я стаў лепей думаць пра іх.
Калі я сустракаў каго-небудзь з іх асяроддзя, хто здаваўся мне трошкі разумнейшым, я паказваў яму малюнак № 1 — я збярог яго і заўсёды насіў з сабою. Мне карцела ведаць, ці сапраўды той чалавек кемлівы. Але кожны дарослы заўсёды адказваў мне: «Гэта капялюш». I я ўжо не гаварыў з ім ні пра ўдаваў, ні пра джунглі, ні пра зоркі. Я прыстасоўваўся да ягоных паняццяў. Гутарыў пра брыдж і гольф, пра палітыку і гальштукі. I дарослы быў дужа задаволены знаёмствам з такім разумным чалавекам.
II
Гэтак во і жыў я ў адзіноце, і не было ў мяне анікога, з кім бы я мог па-сапраўднаму адвесці душу. Але аднойчы, шэсць гадоў назад, мне давялося зрабіць вымушаную пасадку ў Сахары. Нешта зламалася ў маторы майго самалёта. Са мною не было ні механіка, ні пасажыраў, і трэба было самому ламаць галаву, як выратавац-
ца. Я павінен быў альбо адрамантаваць матор, альбо загінуць. Майго запасу пітной вады хапіла б ледзьве на тыдзень.
I вось — мая першая ноч сярод бязмежных пяскоў пустыні, дзе на тысячы міляў наўкол — ніводнага селішча. Чалавек, які пасля караблекрушэння ўсё-такі ацалеў дзесьці на плыце ў бязмежным акіяне, і той быў бы не такі адзінокі. Дык уявіце сабе маё здзіўленне, калі на досвітку мяне пабудзіў нечы тоненькі галасок:
— Калі ласка... намалюй мне баранчыка!
Га?..
— Намалюй мне баранчыка...
Я ўскочыў на ногі, нібы нада мной грымнуў гром. Працёр вочы. Агледзеўся. I ўбачыў дзіўнага маленькага хлопчыка, які сур’ёзна разглядваў мяне. Вось самы ўдалы яго партрэт, які я намаляваў пазней.
Вядома, на маім малюнку ён не такі прывабны, як на самай справе. Але гэта не мая віна. Калі мне было шэсць гадоў, дарослыя пераканалі мяне, што мастака з мяне не атрымаецца, таму я так нічога і не навучыўся маляваць, акрамя ўдаваў — звонку і знутры.
Я на ўсе вочы глядзеў на гэты прывід. He забывайце, што я быў за тысячы міляў ад людскіх селішчаў. Гэты ж малючок не быў ні разгублены, ні смяротна стомлены, ні смяротна галодны, ён не паміраў ні ад смагі, ні ад страху. Ён нічым не нагадваў дзіця, якое заблудзілася ў пустыні, за тысячы міляў ад чалавечага селішча. Нарэшце мова вярнулася да мяне і я спытаў:
— Але... што ты тут робіш?
Ён не адказаў на маё пытанне, а толькі зноў ціха-ціха і надзвычай сур’ёзна папрасіў:
— Калі ласка, намалюй баранчыка...
Калі нешта цябе надта ўражвае, аслухацца немагчыма. Якой бы недарэчнасцю гэта ні выглядала тут, за тысячы міляў ад людскіх паселішчаў, дзе мне, магчыма, пагражае смерць, я дастаў з кішэні аркуш паперы і самапіску. Аднак я раптам згадаў, што вывучаў збольшага толькі геаграфію, гісторыю, арыфметыку ды правапіс, і крыху раздражнёна сказаў малому, што не ўмею маляваць.
— Усё роўна, — адказаў ён. — Намалюй баранчыка.
Але я ж ніколі не маляваў баранчыкаў! Я падаў яму адзін з двух малюнкаў, на якія быў здольны. Малюнак №1. Той, на якім удаў у агульным выглядзе. Як жа быў я ўражаны, калі пачуў адказ хлопчыка:
— Не-не! Я не хачу слана ва ўдаве! Удаў вельмі небяспечны, а слон вельмі грузны. А ў мяне дома ўсё такое невялічкае. Мне патрэбен баранчык. Намалюй баранчыка.
I я намаляваў.
Ён уважліва паглядзеў на малюнак і сказаў:
— He, гэты баранчык вельмі ўжо хворы. Намалюй іншага.
Мой новы сябар хораша, паблажліва ўсміхнуўся:
— Ты ж сам бачыш... Гэта не баранчык, a баран. 3 рагамі...
Я зноў перарабіў малюнак. Але і гэты быў адхілены, як папярэднія:
— Гэты надта стары. Я хачу такога баранчыка, які жыў бы доўга-доўга.
Тады, трацячы цярпенне, — мне ж трэба было хутчэй разбіраць матор, — я накрэмзаў вось што:
— Вось табе скрынка, — раздражнёна буркнуў я. — Там сядзіць баранчык.
Як жа я быў здзіўлены, калі нечакана мой юны суддзя ўвесь аж засвяціўся ад радасці:
— Акурат гэткага я і хацеў! Як ты думаеш, яму спатрэбіцца шмат травы?
— А што?
— У мяне яе мала...
— Напэўна, хопіць. Я даю табе зусім маленькага баранчыка.
Ён схіліўся над малюнкам.
— He такі ўжо ён і маленькі... Ты глянь! Заснуў...
Вось так я пазнаёміўся з Маленькім прынцам.
III
He адразу зразумеў я, адкуль ён з’явіўся.
Маленькі прынц, які літаральна засыпаў мяне пытаннямі, нібыта і не чуў маіх. Толькі з паасобных, выпадкова сказаных слоў мне пакрысе адкрылася яго таямніца. Так, калі ён упершыню ўбачыў мой самалёт (самалёт я маляваць не буду, гэта надта складаны для мяне малюнак), ён спытаў:
— А гэта што за штука?
— Гэта не штука. Гэта самалёт. Мой самалёт. Ён лятае.
I я з гордасцю растлумачыў яму, што я ўмею на ім лятаць.
— Як?! — усклікнуў ён. — Ты ўпаў з неба?!
— Так, — сціпла пацвердзіў я.
— Як смешна!..
I Маленькі прынц гэтак весела засмяяўся, што мне аж прыкра стала. Мне хацелася, каб ён паспачуваў мне.
— Значыць, ты таксама прыйшоў з неба! — дадаў ён. — А з якой планеты?
«Дык вось дзе разгадка яго таемнага зяўлення тут, у пустыні!» — падумаў я і без усякіх хітрыкаў спытаў:
— Значыць, ты прыйшоў сюды з іншай планеты?
Але ён не адказаў. Ён паглядзеў на мой самалёт і паківаў галавой.
— Ну, на гэтым ты сапраўды не мог прыляцець здалёк...
I ён надоўга задумаўся. Потым дастаў з кішэні намаляванага баранчыка і стаў пільна разглядваць гэты свой скарб. Можаце сабе ўявіць, якая цікаўнасць апанавала мяне ад прызнання пра «іншыя планеты». I я паспрабаваў дазнацца болей:
— Адкуль ты прыляцеў, маленькі? Дзе гэта — «у цябе»? Куды ты хочаш забраць майго баранчыка?
Ён з хвіліну маўчаў, потым прамовіў:
— От добра, што ты даў мне скрынку: буду заганяць у яе баранчыка нанач.
— Ну вядома. А калі будзеш разумны, я дам табе і вяровачку, каб можна было прывязваць яго ўдзень, і калочак...
Гэтая прапанова прывяла ў недаўменне Маленькага прынца:
— Прывязваць? Якая недарэчнасць!
— Але, калі ты не прывяжаш яго, ён пойдзе невядома куды і прападзе.
Мой сябар зноў весела засмяяўся.
— Ды куды ж ён пойдзе?!
— Абы-куды. Куды вочы глядзяць...
Тады Маленькі прынц сур’ёзна сказаў:
— Гэта не страшна. Там, у мяне, так мала месца.
r
I з нейкай задуменнасцю дадаў:
— Калі ісці толькі куды вочы глядзяць, далёка не зойдзеш...
IV
Так мне стала вядома яшчэ адна вельмі важная акалічнасць: яго родная планета была бадай ці большая за хату!
Зрэшты, гэта не вельмі здзівіла мяне. Я добра ведаў, што апроч вялікіх планет, такіх, як Зямля, Юпіцер, Марс, Венера, ёсць яшчэ сотні іншых, якім нават імёнаў не далі, такіх дробненькіх, што іх і ў тэлескоп цяжка разгледзець. Калі астраном адкрывае такую планету, ён дае ёй не імя, а проста нумар. Напрыклад, называе яе так: астэроід 3251.
У мяне ёсць сур’ёзныя прычыны думаць, што планета, адкуль прыляцеў Маленькі прынц, — гэта астэроід Б-612. Гэты астэроід быў заўважаны ў тэлескоп толькі адзін раз, у 1909 годзе, адным турэцкім астраномам.
Астраном паведаміў тады пра сваё адкрыццё на Міжнародным астранамічным кангрэсе. Але ніхто яму не паверыў. А ўсё з-за таго, што астраном быў апрануты па-турэцку. Такі ўжо народ гэтыя дарослыя!
На шчасце рэпутацыі астэроіда Б-612, тагачасны турэцкі правіцель загадаў свайму народу пад пагрозай смерці апранацца на еўрапейскі лад. Той астраном у 1920 годзе
пра сваё адкрыццё, — цяпер ён быў ужо ў надзвычай элегантным
касцюме. Гэтым разам усе паверылі яму.
Калі я расказаў вам усе гэтыя дэталі пра астэроід Б-612, калі я даверліва паведаміў вам яго нумар, дык гэта толькі з-за дарослых. Дарослыя любяць лічбы. Калі гаворыш ім пра свайго новага сябра, яны ніколі не пытаюцца пра сутнасць. Яны ніколі не цікавяцца: «Які ў яго голас? Якія гульні ён любіць? Ці ловіць ён матылёў?» Яны пытаюцца: «Колькі яму гадоў? Колькі ў яго братоў? Колькі ён важыць? Колькі зарабляе яго бацька?» Толькі тады ім здаецца, што яны
ўведалі чалавека. Калі скажаш дарослым: «Я бачыў прыгожы дом з ружовай цэглы, з геранню ў вокнах і галубамі на даху», — яны не могуць уявіць сабе гэты дом. Ім трэба сказаць: «Я бачыў дом за сто тысяч франкаў». Тады яны проста ў захапленні: «Вось гэта хараство!»
Або паспрабуй сказаць ім: «Маленькі прынц існаваў, і доказам таму — яго незвычайнасць, яго смех, яго жаданне мець баранчыка. А хто хоча баранчыка, той сапраўды існуе», — дарослыя паціснуць плячыма і абзавуць вас дзіцем! Але калі сказаць ім: «Маленькі прынц прыляцеў з астэроіда Б-612», — гэта пераканае іх, і яны не будуць болей назаляць вам сваімі недарэчнымі роспытамі. Такі ўжо народ гэтыя дарослыя. Што з іх возьмеш. Дзеці павінны быць вельмі паблажлівымі да дарослых.
А мы — мы разумеем, што такое жыццё, і пасмейваемся з лічбаў! Я лепей пачаў бы гэтую аповесць, як чароўную казку. Я сказаў бы так:
«Жыў ды быў Маленькі прынц. Ён жыў на планеце, якая была бадай ці большая за хату, і яму вельмі хацелася мець сябра...»
Для тых, хто разумее, што такое жыццё, такі пачатак быў бы куды болей праўдзівы.
А я ж зусім не хачу, каб маю кніжку чыталі проста так, дзеля забаўкі. Сэрца маё сціскаецца ад успаміну пра майго маленькага сябра. Шэсць гадоў ужо мінула з таго часу, як ён разам са сваім баранчыкам пакінуў мяне. Калі я цяпер спрабую апісаць яго, дык гэта таму, што не хачу забыць. Гэта вельмі сумна, калі людзі забываюць сяброў. He кожны чалавек мае сябра. I я баюся стаць падобным на дарослых, якіх цікавяць адны толькі лічбы. Вось чаму я купіў сабе скрыначку з фарбамі і алоўкі. Нялёгка ў мае гады зноў брацца за маляванне, калі першай і, на вялікі жаль, апошняй спробай былі мае малюнкі ўдаваў звонку і знутры, дый то яшчэ ў шасцігадовым узросце! Вядома, я паспрабую як мага лепш перадаць падабенства. Але я зусім не ўпэўнены, што мне гэта ўдасца. Бо вось зраблю адзін малюнак — ну, здаецца, добра; зраблю другі — і ні кропелькі не падобны. Дый рост трошкі бянтэжыць. Тут Маленькі прынц надта высокі. Тут ён надта маленькі. А да таго ж я не ўпэўнены,
што правільна перадаў колеры яго світкі. Вось і спрабуеш маляваць і так і гэтак. Але няхай ужо гэта прабачаць мне. Мой сябар ніколі нічога не тлумачыў. Ён, мусіць, думаў, што я падобны на яго. Але, на няшчасце, я не ўмею бачыць баранчыка ў зачыненай скрынцы. Я, мусіць, трошкі падобны на дарослых. Пэўна, я старэю.
V
Дзень пры дні я ўсё болей даведваўся пра планету Маленькага прынца, пра тое, як ён пакінуў яе, як вандраваў. Ён расказваў пра гэта патрошку, калі прыходзіла да слова. Так, на трэці дзень я даведаўся пра трагедыю з баабабамі.
Гэтым разам дапамог баранчык. Маленькі прынц разглядваў малюнак і раптам, нібы яго апанавала цяжкае сумненне, спытаў:
— А праўда, што баранчыкі ядуць кустоўе?
— Праўда, ядуць.
— Цудоўна!
Я не зразумеў, чаму так важна, што баранчыкі ядуць кустоўе. Але Маленькі прынц дадаў:
— Значыць, яны і баабабы таксама ядуць?
Я заўважыў Маленькаму прынцу, што баабабы не кустоўе, а вялізныя, як званіцы, дрэвы, і што нават калі б ён узяў з сабою цэлы статак сланоў, гэты статак не адолеў бы і аднаго-адзінага баабаба.
Думка пра статак сланоў насмяшыла Маленькага прынца.
— Іх давялося б паставіць адзін на аднаго...
Але тут жа ён мудра заўважыў:
— I баабабы, перш чым вырастуць, бываюць маленькія.
— Сапраўды! Але навошта баранчыку есці маленькія баабабы?
— А то як жа! — усклікнуў ён, нібыта гаворка ішла пра нешта выключна відочнае. I мне прыйшлося напружыць свой розум, каб самастойна дацяміць, што тут да чаго.
На планеце Маленькага прынца, як і на ўсіх іншых планетах, растуць, вядома, і добрыя, і кепскія расліны. А значыць, ёсць там добрае насенне добрых раслін і кепскае
насенне кепскіх раслін. Але насенне нябачнае. Яно дрэмле сабе ў глебе, пакуль якаянебудзь насенінка раптам не прачнецца. Яна пачне пацягвацца і спачатку нясмела вытыркне да сонца кволенькі безабаронны парастак. Калі гэта парастак радысу ці ружы, можна дазволіць яму расці колькі зможа. Але калі прарастае кепская расліна, яе трэба адразу ж вырваць, як толькі распазнаеш. Дык вось, на планеце Маленькага прынца ёсць страшнае насенне... насенне баабабаў. Глеба планеты проста перапоўнена ім. Ад баабаба ж, калі спахапіцца надта позна, ужо ніколі не збавішся. Ён запалоніць усю планету. Навылёт прасвідруе яе сваім карэннем. I калі планета зусім невялічкая, а баабабаў надта многа, то яны проста разарвуць яе на кавалачкі.
— Ёсць такое правіла, — сказаў мне пазней Маленькі прынц. — Устаў наранку, умыўся, прывёў сябе ў парадак — зараз жа прывядзі ў парадак і сваю планету. Трэба штодня выполваць баабабы, як толькі патрапіш адрозніць іх ад ружавых кустоў, з якімі яны вельмі падобныя напачатку. Гэта даволі надакучлівая, але няцяжкая работа.
I аднойчы ён параіў мне пастарацца зрабіць прыгожы малюнак, каб і нашы дзеці гэта добра зразумелі.
— Можа, ім надарыцца калі-небудзь падарожнічаць, — растлумачыў ён, — дык гэта спатрэбіцца. Часам работу можна адкласці і на потым, бяды вялікай не будзе. Але калі дасі волю баабабам, то ўжо
нідзе ратунку не знойдзеш. Я ведаў адну планету, на ёй жыў гультай. Ён не выпалаў тры кусцікі і...
I па словах Маленькага прынца я намаляваў тую планету. Я страшэнна не люблю павучаць людзей. Але небяспека ад баабабаў так мала спазнана, а рызыка таго, хто трапіў бы на астэроід, такая сур’ёзная, што сёння я адкідаю сваю стрыманасць і папярэджваю: «Дзеці! Сцеражыцеся баабабаў!»
Толькі каб папярэдзіць сваіх сяброў пра небяспеку, якая даўно падпільноўвае іх, а яны і не здагадваюцца пра яе, як не здагадваўся раней і я, так шчыраваў я над малюнкам. I не шкадую аб гэтым.
Магчыма, вы запытаецеся:
— А чаму ў кнізе болып няма такіх сур езных малюнкаў, як гэты, з баабабамі?
Адказ зусім просты: я спрабаваў, але не здолеў. Калі я маляваў баабабы, мяне натхняла думка, што гэта вельмі важна і надзённа.
ft <
ой Маленькі прынц!
3 цягам часу я зразумеў,
якім аднастайным і самотным было тваё жыццё. Доўга ў цябе была адна толькі забава: ты любаваўся захадамі сонца. Гэтая новая дэталь дайшла да мяне наранку чацвёртага дня, калі ты сказаў:
— Я так люблю адвячоркі. Хадзем паглядзім, як заходзіць сонца...
— Дык трэба ж пачакаць...
— Чаго пачакаць?
— Калі сонца пачне заходзіць.
Ты спачатку вельмі здзівіўся, а потым пасмяяўся з самога сябе.
— Мне ўсё здаецца, што я дома! — прызнаўся ты.
I сапраўды. Калі ў Злучаных Штатах Амерыкі поўдзень, то ў Францыі — хто гэтага не ведае? — сонца заходзіць. Дастаткова было б за адну хвіліну перанесціся з Амерыкі ў Францыю, каб пераканацца ў гэтым. Але на тваёй планеце табе даволі было пераставіць на некалькі крокаў уперад сваё крэселка, і ты мог любавацца адвячоркам столькі, колькі табе хацелася...
— Аднойчы я назіраў, як сонца заходзіла сорак тры разы запар!
Ты трошкі памаўчаў і дадаў:
— Ведаеш... калі вельмі сумна на душы, так хораша глядзець, як заходзіць сонца...
— Значыць, у той дзень, калі ты бачыў сорак тры захады сонца, табе было сумна?
Але Маленькі прынц не адказаў.
VII
На пяты дзень, і зноў-такі дзякуючы баранчыку, я даведаўся пра сакрэт Маленькага прынца. Неяк раптоўна, без усялякай сувязі, бы ў выніку доўгага маўклівага абдумвання нейкай праблемы, ён спытаў:
— А калі баранчык есць кустоўе, дык ён і кветкі есць?
— Баранчык есць усё, што трапіцца.
— Нават тыя кветкі, што з калючкамі?
— Ага, нават тыя, што з калючкамі.
— Тады навошта ім калючкі?
Гэтага я не ведаў. I акурат у той момант намагаўся адкруціць у маторы адзін непадатлівы шруб. Я быў моцна заклапочаны, бо пашкоджанне пачало здавацца мне сур’ёзным, а вада канчалася, і гэта вымушала мяне думаць пра найгоршае.
— Дык навошта ж тады ім калючкі?
Маленькі прынц ніколі не супакойваўся, пакуль не атрымліваў адказу на сваё пытанне. Мяне злаваў пракляты шруб, і я ляпнуў, абы адмахнуцца:
— А нінавошта! Кветкі проста ад злосці выпускаюць іх!
— Вось як!
Ён памаўчаў, потым абурана сказаў:
— He веру я табе! Кветкі кволыя. I наіўныя. Яны падбадзёрваюць сябе, як могуць. Яны думаюць, што калі выпусцяць калючкі, то іх усе пачнуць баяцца...
Я нічога не адказаў. Якраз у тую хвіліну я думаў: «Калі гэты чортаў шруб і зараз не адкруціцца, то я так лясну па ім малатком, што ён на друзачкі разляціцца». Маленькі прынц зноў перабіў мае думкі:
— А ты думаеш, што кветкі...
— Ды не, не! Нічога я не думаю! Я сказаў, абы сказаць. Ты ж бачыш, я заняты сур’ёзнай справай!
Ён недаўменна паглядзеў на мяне:
— Сурезнай справай?!
Ён глядзеў на мяне, згорбленага над нейкім прадметам, які здаваўся яму вельмі нязграбным, на малаток у руцэ, на чорныя ад мазуту пальцы.
— Ты разважаеш, як дарослыя! — сказаў ён.
Мне стала трошкі сорамна. А ён бязлітасна дадаў:
— I ўсё ты блытаеш!.. I нічога ты не разумееш!
Так, ён раззлаваўся не на жарт. Ён страсянуў галавой, і вецер раскудлачыў яго залатыя валасы.
— Я ведаю адну планету, там жыве такі Пан з пунсовым тварам. Ён не панюхаў аніводнай кветкі. Hi разочку не глянуў на зорку. Ён ніколі нікога не любіў I ніколі нічога не рабіў. Ён заняты толькі адным: лічэннем. Цэлымі днямі напралёт
ён, як ты, паўтарае адно і тое ж: «Я чалавек сур’ёзны! Я чалавек сур езны!» I ўжо ледзь не лопаецца ад гордасці. Але гэта не чалавек, гэта — грыб!
— Хто-хто?
— Грыб!
Маленькі прынц нават збялеў ад гневу.
— Мільёны гадоў у кветак растуць калючкі. I мільёны гадоў баранчыкі ўсё-такі ядуць кветкі. I гэта не сур’ёзна — знайсці адказ, зразумець, навошта кветкі гэтак сіляцца выпусціць калючкі, калі ад гэтых калючак ніякага толку? Гэта не важна — вайна баранчыкаў і кветак? Гэта не сур’ёзней і не важней вылічэнняў надзьмутага пунсовага Пана? I калі я ведаю адзіную ў свеце кветку, якая існуе толькі на маёй планеце, а нейкі баранчык як-небудзь наранку, бяздумна, у помірг вока можа загубіць яе — гэта зусім не важна?
Ён пачырванеў, але гаварыў далей:
— Калі любіш кветку — адзіную, якой больш няма ні на адной з мільёнаў і мільёнаў зорак, гэтага дастаткова: глядзіш на неба і адчуваеш сябе шчаслівым... I дума-
еш: «Недзе там жыве мая кветка...» А калі баранчык з’есць кветку, то гэта будзе тое самае, як бы раптоўна згаслі ўсе зоркі! I гэта, па-твойму, зусім не важна?
Нечаканае рыданне абарвала яго словы. На пустыню ўжо апусціўся вечар. Я адкінуў свае інструменты. Якімі недарэчнымі выглядалі цяпер і малаток, і шруб, і смага, і сама смерць!.. На адной з зорак, на адной з планет, на маёй Зямлі горка плакаў Маленькі прынц, і яго трэба было суцешыць. Я ўзяў яго на рукі і пачаў калыхаць. Я казаў яму: «Кветцы, якую ты любіш, нічога не пагражае... Я намалюю твайму баранчыку аброцьку... Я намалюю парканчык для тваёй кветкі... Я...» Я не надта ведаў, што казаць, і адчуваў сябе дужа няёмка. Я не ведаў, як дайсці да яго сэрца, чым крануць яго... Краіна слёз такая таемная...
VIII
Неўзабаве я ўжо добра ведаў, што гэта за кветка. На планеце Маленькага прынца адвеку раслі звычайныя, сціплыя краскі
з адным венчыкам пялёсткаў, якія амаль не займалі месца і нікому не заміналі. Уранку яны ўзыходзілі ў траве, увечары прападалі. Але аднойчы з насенінкі, занесенай
невядома адкуль, паказаўся парастак, зусім не падобны на іншыя былінкі. Маленькі
прынц пільна сачыў за ім. А раптам гэта якая-небудзь новая разнавіднасць баабаба?! Але кусцік неўзабаве перастаў расці
і пачаў рыхтаваць кветку.
Маленькі прынц, які ўбачыў вялікі бутон, адчуваў, што ў ім нейкі цуд, але кветка ўсё прыхарошвалася ды прыхарошвалася ў прытулку сваёй зялёнай святліцы. Яна няспешна апраналася, адзін за адным прымервала пялёсткі.
Яна не хацела зяўляцца на свет ускудлачанай, як нейкі там мак-самасей. Ёй хацелася паказацца ў поўным бляску свайго хараства. Гэта была страшэнная какетка! Дзень за днём яна рыхтавалася да выхаду ў свет. I вось аднойчы раніцай, якраз на ўзыходзе сонца, бутон растуліўся.
I кветка, якая столькі сілы ўклала, рыхтуючыся да гэтай хвіліны, з позяхам вымавіла:
— Ах! Ледзьве прачнулася... Прашу прабачэння... Я яшчэ такая ўскудлачаная...
Маленькі прынц не змог стрымаць свайго захаплення:
— Якая вы прыгожая!
— А што, праўда? — мякка падхапіла кветка. — Я нарадзілася разам з сонцам...
Маленькі прынц яшчэ тады падумаў, што кветка не дужа сціплая, але яна была такая чароўная!
— Калі не памыляюся, якраз час снедаць, — хутка дадала яна. — Будзьце ласкавы, паклапаціцеся пра мяне...
Збянтэжаны Маленькі прынц схапіў лейку з крынічнай вадой і паліў кветку.
Неўзабаве яна проста замучыла яго сваёй трошкі крыўдлівай пыхлівасцю. Аднойчы, да прыкладу, у размове пра свае чатыры калючкі яна сказала Маленькаму прынцу:
— Сюды могуць прыйсці тыгры, а ў іх такія кіпцюры!
— На маёй планеце няма тыграў, — сказаў Маленькі прынц, — ды тыгры і не ядуць травы.
— Я не трава, — мякка запярэчыла кветка.
— Прашу прабачэння...
— Мяне ніколечкі не палохаюць тыгры, але я страшэнна баюся скразнякоў. У вас часам не знойдзецца шырмы?
«Расліна, а баіцца скразнякоў... Як дзіўна... — падумаў Маленькі прынц. — Які складаны характар у гэтай кветкі...»
— Нанач мяне трэба накрываць шкляным каўпаком. Тут так холадна, няўтульна. Там, адкуль я прыйшла...
Але яна змоўкла. Яна прыйшла насенінкай і нічога не магла ведаць пра іншы свет. Прысаромленая, што так відавочна хацела зманіць, ды не патрапіла, яна разы два-тры кашлянула, каб Маленькі прынц адчуў, як ён вінаваты перад ёю.
— To як з шырмай?..
— Я хацеў ісці па яе, але ж вы размаўлялі са мной!
Яна зноў знарок закашляла, каб дадаць яму пакуты.
I Маленькі прынц, хоць і вельмі палюбіў кветку, хутка перастаў верыць ёй. Ён усур’ёз прымаў ейнае пустаслоўе і адчуваў сябе вельмі няшчасным...
— Дарэмна я слухаў яе, — неяк прызнаўся ён мне. — Ніколі не варта слухаць, што кажуць кветкі. Трэба толькі любавацца імі і дыхаць іх водарам. Ад маёй красуні па ўсёй планеце ішоў цудоўны пах, але я не ўмеў
Трэба было замілавацца гэтай байкай пра калючкі, а яна так засмуціла мяне...
Маленькі прынц замаўчаў, потым дадаў:
— Нічога я тады не разумеў! Трэба было судзіць яе па ўчынках, а не па словах. Яна была мне як гаючыя лекі, як святло. He трэба было мне ўцякаць! Я павінен быў разгледзець яе пяшчотнае сэрца за гэтымі няўдалымі хітрыкамі. Кветкі такія супярэчлівыя! Але я быў такі юны, каб умець любіць.
IX
Як я зразумеў, Маленькі прынц вырашыў вандраваць з пералётнымі птушкамі. Наранку ў дзень ад’езду ён, як ніколі старанна, прыбраў сваю планету. Клапатліва прачысціў дзейныя вулканы. У яго было два дзейныя вулканы. На іх вельмі ёмка разаграваць сняданкі. Быў у яго і адзін патухлы вулкан. Але, як ён казаў, да прыгоды не тры годы! I ён прачысціў і гэты. Калі вулканы добра прачышчаны, яны гараць ціха і раўнамерна, без
вывяржэнняў. Вулканічныя вывяржэнні — гэта як полымя ў печы. Зразумела, мы занадта малыя, каб чысціць свае зямныя вулканы. 3 гэтай прычыны яны і прыносяць нам безліч непрыемнасцяў.
Маленькі прынц задуменна павырываў апошнія сцяблінкі баабабаў. Ён думаў, што ўжо ніколі болей не вернецца сюды. Усе гэтыя будзённыя клопаты здаліся яму тым ранкам надзвычай прыемнымі. I калі ён апошні раз паліў кветку і намерыўся накрыць яе каўпаком, ледзь не заплакаў.
— Бывай, — сказаў ён кветцы.
Але тая маўчала.
— Бывай, — паўтарыў ён.
Кветка закашляла. Але не ад прастуды.
— Я была дурніца, — прамовіла яна нарэшце. — Прабач мне... Пастарайся быць шчаслівым.
I ніводнага папроку... Здзіўлены Маленькі прынц разгублена стаяў над ёю са шкляным каўпаком у руцэ. Ён не разумеў гэтай спакойнай пяшчоты.
— Так, я люблю цябе, — сказала яму кветка. — Сама вінаватая, што ты не ведаў пра тое. Цяпер гэта ўжо не мае ніякага
значэння. Але і ты быў такі ж неразумны, як я. Пастарайся быць шчаслівым... I кінь ты гэты каўпак! Мне ён больш не патрэбен.
— Але ж вецер...
— He гэткая ўжо я і далікатная... Свежае начное паветра карыснае мне. Я ж кветка.
— Але ж звяры...
— Нічога страшнага, калі з’явяцца тут два-тры вусені, раз я хачу пазнаёміцца з матылькамі. Здаецца, яны вельмі прыгожыя. A то хто ж наведае мяне? Ты будзеш
далёка. Што ж да вялікіх звяроў, то я нічога не баюся. У мяне таксама ёсць кіпцюры.
Яна наіўна паказала чатыры калючкі.
— Толькі не марудзь, гэта нясцерпна! — дадала яна. — Вырашыў пайсці адсюль — дык ідзі!
Яна не хацела, каб ён бачыў яе слёзы. Такая ўжо гордая кветка...
X
Найбліжэй да планеты Маленькага прынца былі астэроіды 325, 326, 327, 328, 329 і 330. Вось ён і вырашыў для пачатку наведаць іх: трэба ж знайсці сабе хоць які занятак ды навучыцца чаму-небудзь.
На першай планеце жыў кароль. Увесь у пурпуры і гарнастаях, ён сядзеў на простым, але дужа велічным троне.
— Ага! Вось і падданы! — усклікнуў задаволены кароль, як толькі заўважыў Маленькага прынца.
«Як ён можа ведаць, хто я такі, калі ніколі не бачыў мяне?!» — падумаў Маленькі прынц.
Ён не ведаў, што для каралёў свет надта спрошчаны. Усе людзі для іх — падданыя.
— Падыдзі бліжэй, я хачу лепей разглядзець цябе, — загадаў яму кароль, страшэнна горды, што ён можа быць некаму каралём.
Маленькі прынц пашукаў вачыма, дзе б прысесці, але ўся планета хавалася пад велікапышнай каралеўскай мантыяй.
Давялося стаяць, але ён быў моцна стомлены і пазяхнуў.
— Непрыстойна пазяхаць у прысутнасці караля, — заўважыў яму манарх. — Я забараняю табе гэта.
— Ніяк не мог утрымацца, — адказаў збянтэжаны Маленькі прынц. — Я з доўгай дарогі, не выспаўся...
— У такім разе, — злітаваўся кароль, — загадваю табе пазяхаць! Гадамі не бачу, каб хто пазяхаў. Мне гэта нават цікава. Ну, пазяхні яшчэ раз. Гэта загад.
— Прабачце... He магу больш... — вымавіў Маленькі прынц і заліўся чырванню.
— Гм! Гм! — кашлянуў кароль. — У такім разе, я... я загадваю табе то пазяхаць, то...
Ён заблытаўся і, здаецца, нават трошкі зазлаваў.
Бо каралю ж самае важнае — каб яму беспярэчліва падпарадкоўваліся. Ён не цярпеў непаслушэнства. Гэта быў абсалютны манарх. Але ён быў вельмі добры, таму і аддаваў толькі разумныя загады.
«Калі б я загадаў, — сціпла тлумачыў ён, — калі б я загадаў якому-небудзь гене-
ралу перакінуцца ў марскую птушку і калі б генерал не паслухаўся, вінаваты быў бы не генерал. Вінаваты быў бы я».
— Можна мне сесці? — нясмела папрасіў дазволу Маленькі прынц.
— Я загадваю табе сесці, — адказаў кароль і велічным рухам падабраў крысо сваёй мантыі.
Але Маленькі прынц не пераставаў дзівавацца. Планета была зусім невялічкая. Над чым жа пануе гэты кароль?
— Пане, — сказаў ён, — дазвольце запытацца ў вас...
— Загадваю: пытайся! — паспешна сказаў кароль.
— Пане... над чым вы пануеце?
— Над усім, — з невымоўнай прастатою адказаў кароль.
— Як — «над усім»?
Кароль сціплым рухам абвёў сваю планету, паказаў на іншыя планеты і зоркі.
— Над усім гэтым? — уразіўся Маленькі прынц.
— Над усім гэтым, — пацвердзіў кароль. Бо гэта быў не проста абсалютны, a ўсеадзіны, нічым не абмежаваны манарх.
— I зоркі слухаюцца вас?
— А як жа? — адказаў кароль. — Так-так, слухаюцца. Я не трываю непаслушэнства.
Такая ўсемагутнасць прывяла ў захапленне Маленькага прынца. От, калі б у яго была такая ўлада! Тады ён змог бы любавацца не толькі сарака чатырма, а сямюдзесяццю двума ці нават сотняй або двумастамі захадамі сонца за адзін дзень. I ніколі не перастаўляў бы свайго крэсла! Успамін пра сваю пакінутую планету напоўніў сумам сэрца Маленькага прынца, і ён асмеліўся звярнуцца да караля з просьбай:
— Я хацеў бы ўбачыць захад сонца... Зрабіце такую ласку... Загадайце сонцу заходзіць...
— Калі б я загадаў генералу, каб ён, як матылёк, пырхаў з кветкі на кветку або перакінуўся ў марскую чайку, і калі б генерал не выканаў загаду, хто з нас быў бы вінаваты?
— Вы, ваша вялікасць, — цвёрда адказаў Маленькі прынц.
— Несумненна. Трэба патрабаваць ад кожнага тое, што ён можа зрабіць, — pas-
важаў кароль. — Улада трымаецца, перадусім, на разумнасці. Калі б ты загадаў свайму народу кінуцца ў мора, ён зрабіў бы рэвалюцыю. Я маю права патрабаваць паслушэнства, бо мае загады заўсёды разумныя.
— А як з захадам сонца? — напомніў Маленькі прынц, які ніколі не супакойваўся, пакуль не атрымліваў адказу на сваё пытанне.
— Будзе табе твой захад сонца. Я запатрабую яго. Але варта пачакаць спрыяльных умоў, бо якраз у гэтым і заключаецца мудрасць правіцеля.
— I калі гэта будзе? — пацікавіўся Маленькі прынц.
— Гм! Гм! — кашлянуў кароль і зазірнуў у тоўсты каляндар. — Гм! Гм! Гэта будзе прыблізна... прыблізна... гэта будзе сёння вечарам прыблізна а палове восьмай! I ты пабачыш, як усё выдатна слухаецца мяне.
Маленькі прынц пазяхнуў. Яму было шкада, што захад сонца так і не адбыўся. I яму стала ўжо нецікава тут.
— Ну, мне пара, — сказаў ён каралю. — Больш мне тут няма чаго рабіць.
— Застанься, — папрасіў кароль, горды, што ў яго ёсць, нарэшце, падданы. — Застанься, я прызначу цябе міністрам!
— Міністрам чаго?
— Гм-гм... Міністрам юстыцыі!
— Але няма ж каго судзіць!
— Хто ведае, — адказаў кароль. — Я яшчэ не абышоў усяго свайго каралеўства. Стары ўжо, для карэты на планеце месца мала, а пеша хадзіць — ногі забаляць.
— Ды я ўжо бачыў, — сказаў прынц і яшчэ раз кінуў вокам за спіну караля, на другі бок планеты. — Тут анікога больш няма...
— У такім разе, будзеш судзіць самога сябе, — адказаў кароль. — Гэта самае цяжкае. Куды цяжэй судзіць самога сябе, чым каго іншага. Калі ты зможаш справядліва асудзіць сябе, значыць, ты сапраўдны мудрэц.
— Я і ў іншым месцы магу судзіць сябе, — адказаў Маленькі прынц. — Для гэтага не абавязкова жыць менавіта тут.
— Гм! Гм! — кашлянуў кароль. — Я ўпэўнены, што на маёй планеце дзесьці хаваецца стары пацук. Начамі чутно. Можаш судзіць гэтага старога пацука. Час ад часу будзеш прыгаворваць яго да смерці. Такім чынам, жыццё яго будзе залежаць ад тваёй справядлівасці. Але кожны раз табе давядзецца літаваць яго. Трэба берагчы старога пацука. Ён жа ў нас адзін.
— He люблю я выносіць смяротных прысудаў, — адказаў Маленькі прынц. — I наогул, мне пара.
— He, не пойдзеш! — запратэставаў кароль.
Маленькаму прынцу, які ўжо сабраўся ў дарогу, зусім не хацелася засмучаць старога манарха.
— Калі ваша вялікасць хоча, каб вас беспярэчліва слухалі, вы маглі б аддаць мне разумны загад. Вы, да прыкладу, маглі б загадаць мне вырушыць не пазней як праз хвіліну. Мне здаецца, умовы спрыяльныя.
Кароль маўчаў. Маленькі прынц трошкі павагаўся, уздыхнуў і пайшоў.
— Прызначаю цябе паслом! — паспешліва крыкнуў яму ўслед кароль.
I выгляд у яго быў пры гэтым такі, быццам ён не дапускаў ніякіх пярэчанняў.
«Дзіўныя людзі гэтыя дарослыя», — ужо ў дарозе падумаў Маленькі прынц.
XI
а другой планеце жыў славалюб.
— Ну, нарэшце-такі дачакаўся паклонніка! — здалёк узрадаваўся Маленькаму прынцу славалюб.
Для славалюбаў жа ўсе астатнія людзі — паклоннікі.
— Дзень добры, — сціпла павітаўся Маленькі прынц. — Які забаўны ў вас капялюш.
— Гэта каб раскланьвацца, — растлумачыў славалюб. — Каб раскланьвацца, калі мяне вітаюць. На жаль, сюды ніхто ніколі вачэй не паказвае.
— Як гэта? — не зразумеў яго Маленькі прынц.
— Плясні ў ладкі, — параіў славалюб.
Маленькі прынц пляснуў у ладкі. Славалюб прыўзняў капялюш і сціпла раскланяўся.
«Тут яшчэ займальней, чым у караля», — падумаў Маленькі прынц. Ён зноў запляскаў у ладкі. Славалюб у адказ прыўзні-
маў свой капялюш і раскланьваўся перад госцем.
Хвілін праз пяць аднастайнасць гэтай гульні стаміла Маленькага прынца.
— А што трэба зрабіць, каб капялюш упаў? — спытаў ён.
Але славалюб не адказаў. Славалюбы глухія да ўсяго, апрача пахвал.
— Ты сапраўды захапляешся мною? — спытаў ён Маленькага прынца.
— А што гэта азначае — захапляцца?
— Захапляцца — азначае прызнаць, што я лепш за ўсіх апрануты, самы прыгожы, самы багаты і самы разумны чалавек на планеце.
— Дык ты ж адзін на ўсёй гэтай планеце!
— Ну, будзь ласкавы, усё роўна захапляйся мною!
— Я ў захапленні ад цябе, — сказаў Маленькі прынц і злёгку паціснуў плячыма. — Але чаму гэта можа так цікавіць цябе?
I Маленькі прынц паляцеў далей.
«Дзівакі гэтыя дарослыя», — дарогаю падумаў ён.
На наступнай планеце жыў п’яніца. Гэты візіт быў вельмі кароткі, але змусіў Маленькага прынца дужа задумацца.
— Што ты тут робіш? — спытаў ён у п’яніцы, які самотна сядзеў перад процьмай бутэлек, парожніх і поўных.
— П’ю, — змрочна адказаў п’яніца.
— А навошта? — пацікавіўся Маленькі прынц.
— Каб забыць, — адказаў п’яніца.
— Пра што забыць? — дапытваўся Маленькі прынц, якому стала шкада бедалагу.
— Каб забыць, што мне сорамна, — прызнаўся п’яніца і апусціў галаву.
— Сорамна чаго? — не ўгамоньваўся Маленькі прынц, які прагнуў дапамагчы яму.
— Сорамна піць! — адрэзаў пяніца і канчаткова панурыўся ў маўчанні.
I збянтэжаны Маленькі прынц рушыў далей.
«Дарослыя, бясспрэчна, вельмі, вельмі дзіўныя людзі», — думаў ён дарогаю.
XIII
Чацвёртая планета належала дзелавому чалавеку. Гэты чалавек быў настолькі заняты, што нават не ўзняў галавы, калі падышоў Маленькі прынц.
— Добры дзень, — павітаўся Маленькі прынц. — Ваша цыгарэта патухла.
— Тры ды два — пяць. Пяць ды сем — дванаццаць. Дванаццаць ды тры — пятнаццаць. Добры дзень. Пятнаццаць ды сем — дваццаць два. Дваццаць два ды шэсць — дваццаць восем. Няма часу прыкурыць. Дваццаць шэсць ды пяць — тры-
ццаць адзін. Уф! Такім чынам, усяго будзе пяцьсот адзін мільён шэсцьсот дваццаць дзве тысячы семсот трыццаць адзін.
— Пяцьсот мільёнаў чаго?
— Га? Ты яшчэ тут? Пяцьсот мільёнаў... забыўся далей... Столькі работы, столькі работы! Я чалавек сур’ёзны, зразумела? Тут не да балбатні. Два ды пяць — сем...
— Пяцьсот мільёнаў чаго? — паўтарыў Маленькі прынц, які ніколі не супакойваўся, пакуль не атрымліваў адказу на сваё пытанне.
Дзелавы чалавек падняў галаву:
— За пяцьдзясят чатыры гады, што я жыву на гэтай планеце, мне перашкаджалі толькі тройчы. Упершыню гэта здарылася дваццаць два гады назад, калі немаведама адкуль сюды занесла хрушча. Ён так жахліва бзымкаў, што я ажно чатыры памылкі ўпароў у лічэнні. Другі раз, адзінаццаць гадоў таму, у мяне быў прыступ рэўматызму. Нічога дзіўнага, увесь час сяджу. Тут не да пагулянак. Я чалавек сур’ёзны. Трэці раз... сёння! Ну, годзе, я, значыць, сказаў, пяцьсот мільёнаў...
— Мільёнаў чаго?
Дзелавы чалавек зразумеў — няма ніякай надзеі, што яго пакінуць у спакоі.
— Мільёнаў гэтых дробненькіх штуковінак, якія часам відны ў паветры.
— Мух?
— Ды не, дробненькія такія, зіхоткія...
— Пчолы?
— Ды не. Дробненькія такія, залатыя... На іх яшчэ любяць глядзець ды марыць розныя лайдакі. Але я — чалавек сур’ёзны! У мяне няма часу на мары.
— А! Зоркі?
— Во-во. Зоркі.
— I што ты робіш з пяццюстамі мільёнамі зорак?
— Пяцьсот адзін мільён шэсцьсот дваццаць дзве тысячы семсот трыццаць адна. Я чалавек сур’ёзны і люблю дакладнасць.
— I што ты робіш з гэтымі зоркамі?
— Што я з імі раблю?
— Але.
— Нічога не раблю. Я імі валодаю.
— Валодаеш зоркамі?
— Так.
— Але я ўжо бачыў аднаго караля, які...
— Каралі не валодаюць. Яны толькі «пануюць над». Вялікая розніца.
— I што табе з гэтага валодання зоркамі?
— Яно прыносіць мне багацце.
— А нашто табе быць багатым?
— Каб купляць іншыя зоркі, калі хто-небудзь іх адкрые.
«Ён разважае амаль так, як той п’яніца», — падумаў Маленькі прынц.
— А як можна валодаць зоркамі?
— Зоркі чые? — нездаволена запытаўся дзялок.
— He ведаю. Нічые.
— Значыць, яны мае, раз я першы дадумаўся да гэтага!
— I гэтага дастаткова?
— Ну безумоўна! Калі ты знойдзеш дыямент, які нікому не належыць, ён твой. Калі ты знойдзеш востраў, які нікому не належыць, ён твой. Калі ў цябе першага ўзнікла ідэя, ты бярэш на яе патэнт: яна твая.
— I то праўда, — згадзіўся Маленькі прынц. — I што ты з імі робіш?
— Проста распараджаюся імі. Лічу і пералічваю, — адказаў дзялок. — Цяжкая работа. Але я чалавек сур’ёзны.
Маленькі прынц усё яшчэ не быў задаволены.
— Калі ў мяне ёсць шалік, я магу абвіць ім шыю і ўзяць з сабой. Калі ў мяне ёсць кветка, я магу сарваць яе і ўзяць з сабой. А ты ж не можаш пазбіраць зоркі!
— He, але я магу пакласці іх у банк.
— Як гэта?
— А так: пішу на паперчыне, колькі ў мяне зорак. Потым кладу гэтую паперчыну ў шафу і замыкаю яе.
— I ўсё?
— Гэтага дастаткова!
«Займальна, — падумаў Маленькі прынц. — I досыць паэтычна. Але не так ужо гэта і сур’ёзна».
Што сур’ёзна, а што не сур’ёзна — Маленькі прынц разумеў па-свойму, зусім не так, як дарослыя.
— У мяне ёсць кветка, — сказаў ён. — I я штодня паліваю яе. У мяне ёсць тры вулканы, і я штодня чышчу іх. Чышчу нават той, які даўно патух. Да прыгоды не тры годы! Гэта карысна маім вулканам, гэта карысна маёй кветцы, каб я валодаў імі. А якая карысць ад цябе зоркам?..
Дзялок разявіў рот, але не знайшоў, што адказаць, і Маленькі прынц пайшоў далей.
«Дарослыя сапраўды звышдзіўныя людзі», — падумаў ён дарогаю.
XIV
Пятая планета была надзвычай цікавая. Яна аказалася найменшай з усіх. Там хапала месца толькі для вулічнага ліхтара і ліхтаршчыка. Маленькі прынц ніяк не мог дацяміць, навошта патрэбны былі ў небе, на бязлюднай, пустой планеце вулічны ліхтар і ліхтаршчык. Аднак ён падумаў:
«Можа, гэты чалавек не ў сваім розуме? I ўсё ж ён не такі дурны, як кароль, славалюб, дзялок і п’яніца. У яго занятку ёсць хоць нейкі сэнс. Калі ён запальвае свой nixTap — дык нібыта нараджаецца яшчэ адна зорка ці кветка. Калі гасіць яго — дык нібы зорка ці кветка засынаюць. Цудоўны занятак. Гэта сапраўды карысна, таму што прыгожа».
Прынц ступіў на планету і з павагай павітаўся з ліхтаршчыкам.
— Дзень добры. Навошта ты зараз патушыў свой ліхтар?
— Такіўгавор, — адказаўліхтаршчык. — Добры дзень.
— Які ўгавор?
— Патушыць ліхтар. Добры вечар.
I ён запаліў яго.
— Тады навошта ты зноў запаліў яго?
— Такі ўгавор, — адказаў ліхтаршчык.
— Нічога не разумею, — паціснуў плячыма Маленькі прынц.
— А тут і разумець няма чаго, — сказаў ліхтаршчык, — угавор ёсць угавор. Добры дзень.
I патушыў ліхтар.
Потым выцер успацелы лоб чырвонай клятчастай насоўкай і сказаў:
— Цяжкае ў мяне рамяство. Колісь гэта было разумна. Уранку я тушыў ліхтар, a ўвечары запальваў. I рэштка дня заставалася ў мяне, каб адпачыць, а рэштка ночы — каб выспацца...
— А што, з тае пары ўгавор змяніўся?
— Угавор якраз і не змяніўся, — уздыхнуў ліхтаршчык. — У гэтым уся бяда. Планета з году ў год абарочваецца хутчэй, a ўгавор застаецца нязменны!
— Ну і?.. — цікавіўся Маленькі прынц.
— Ну і цяпер, калі яна робіць усяго адзін абарот за хвіліну, у мяне не стала ні секунды пярэдыху. Штохвіліны то запальвай, то гасі!
— Як смешна! Дні доўжацца ўсяго хвіліну!
— I зусім не смешна, — запярэчыў ліхтаршчык. — Мы ўжо цэлы месяц размаўляем з табой.
— Месяц?!
— Пэўна. Трыццаць хвілінаў. Трыццаць дзён! Добры вечар.
I ён зноў запаліў ліхтар.
Маленькі прынц з любоўю глядзеў на ліхтаршчыка, які быў так шчыра верны ўгавору. На памяць прыйшло, як ён калісьці перастаўляў з месца на месца крэсла, каб лішні раз паглядзець на захад сонца... I яму захацелася памагчы сябру.
— Паслухай... я ведаю, як ты можаш адпачыць, калі захочаш...
— Я ўжо даўно хачу, — сказаў ліхтаршчык.
Можна ж быць і верным слову, і ляніўцам адначасова.
Маленькі прынц працягваў:
— Твая планета настолькі маленькая, што ты трыма крокамі абыдзеш яе ўсю. I табе папросту трэба ісці з такой хуткасцю, каб увесь час быць у сонцы. Захочацца
адпачыць — дык ты ідзі, ідзі... I дзень будзе доўжыцца столькі, колькі захочаш.
— Ну, ад гэтага мне толку мала, — сказаў ліхтаршчык. — Больш за ўсё на свеце я люблю спаць.
— Тады дрэнна, — цяжка ўздыхнуў Маленькі прынц.
— Дрэнна, — згадзіўся ліхтаршчык. — Добры дзень.
I патушыў ліхтар.
«Гэтым чалавекам, — ужо зноў у дарозе падумаў Маленькі прынц, — гэтым чалавекам пагарджалі б усе астатнія: і кароль, і славалюб, і пяніца, і дзялок. А па-мойму, ён адзіны з іх усіх, хто не смешны. Мабыць таму, што думае не толькі пра сябе».
Ён з жалем уздыхнуў і падумаў яшчэ: «Бадай, ён адзіны чалавек, з кім я мог бы пасябраваць. Але яго планета сапраўды надта маленькая. На дваіх не хопіць месца».
Маленькі прынц нават сабе не асмеліўся прызнацца, што яму шкада было пакідаць гэтую блаславёную планету больш за ўсё з-за тысячы чатырохсот сарака захадаў сонца!
XV
Шостая планета была ў дзесяць разоў большая за папярэднюю. На ёй жыў дзядуля, які пісаў таўшчэзныя кнігі.
— Эге! А вось і падарожнік! — узрадаваўся ён, калі заўважыў Маленькага прынца.
Маленькі прынц сеў на стол, каб аддыхацца. Ён ужо так здарожыўся!
— Адкуль ты? — спытаў яго дзядуля.
— Што гэта за кніга, такая тоўстая? — пацікавіўся Маленькі прынц. — Што вы тут робіце?
— Я географ, — адказаў стары.
— А што такое — географ?
— Гэта вучоны, які ведае, дзе знаходзяцца моры, рэкі, гарады, горы і пустыні.
— От цікава! — адразу ажывіўся Маленькі прынц. — Вось нарэшце сапраўдны занятак!
I ён акінуў вачыма планету географа. Ніколі яшчэ ён не бачыў такой велічнай планеты.
— У вас вельмі прыгожая планета. Тут ёсць акіяны?
— He магу гэтага ведаць, — адказаў географ.
— Ну-у... — Маленькі прынц быў расчараваны. — А горы?
— He магу гэтага ведаць, — адказаў географ.
— Але ж вы географ!
— Правільна, — адказаў географ, — але не падарожнік. Мне так не хапае падарожнікаў. Геаграфія не займаецца падлікам гарадоў, рэк, гор, мораў, акіянаў і пустыняў. Географ — надта важная асоба, географу няма часу на пагулянкі. Ён не выходзіць са свайго кабінета, а толькі прымае падарожнікаў. Падарожнікі распавядаюць пра свае вандраванні, а географ запісвае пачутыя навіны. Калі якое-небудзь паведамленне выклікае цікавасць, географ высвятляе, ці прыстойны чалавек той падарожнік.
— Гэта навошта ж?
— Ды калі ж падарожнік пачне хлусіць, то ў падручніках геаграфіі не разбяры-бяры што будзе! Або калі ён ласы да чаркі — таксама бяда.
— А чаму? — не зразумеў Маленькі прынц.
L ,
— Таму што ў пяніц дваіцца ў вачах. I дзе на самай справе адна гара, там географ адзначыць дзве.
— Я знаёмы з адным чалавекам, — задуменна сказаў Маленькі прынц, — з яго атрымаўся б кепскі падарожнік.
— Усё магчыма. Ну, а калі прыстойнасць падарожніка не выклікае падазрэнняў, тады правяраюць яго адкрыццё.
— Ідуць і глядзяць?
— Ну не. Гэта надта складана. Проста ад падарожніка патрабуюцца доказы. Калі, да прыкладу, гаворка ідзе пра адкрыццё якой-небудзь вялікай гары, яму неабходна прынесці вялікія камяні. Але ж ты, — нечакана ўсхваляваўся географ, — ты ж прыйшоў сюды здалёк! Ты ж падарожнік! Хутчэй апішы мне сваю планету!
Географ разгарнуў кнігу запісаў, завастрыў аловак. Аповеды падарожнікаў запісваюцца спачатку алоўкам. А толькі потым, калі падарожнік доказамі пацвердзіць сваё адкрыццё, тыя звесткі перапісваюць чарнілам.
— Ну? — падахвоціў географ.
— Ой, ды на маёй радзіме няма нічога асабліва цікавага, — сказаў Маленькі прынц. — Яна зусім маленькая. Ёсць у мяне тры вулканы. Два вулканы дзейнічаюць, а адзін патух. Але ж да прыгоды не тры годы.
— Праўда, ці мала што можа стацца, — згадзіўся географ.
— А яшчэ ёсць у мяне кветка.
— Мы не занатоўваем кветак, — папярэдзіў географ.
— Гэта чаму ж?! Гэта ж самае прыгожае!
— Таму што кветкі эфемерныя.
— Як гэта — эфемерныя?
— Кнігі па геаграфіі, — важна растлумачыў географ, — самыя каштоўныя кнігі на свеце. Яны ніколі не выходзяць з моды. Амаль не здараецца, каб гара пераходзіла з месца на месца. Амаль не здараецца, каб акіян высыхаў. Мы пішам пра вечнае.
— Але патухлыя вулканы могуць абудзіцца, — перапыніў Маленькі прынц. — Што такое — «эфемерны»?
— Патух вулкан ці дзейнічае — гэта для нас, географаў, не мае аніякага значэння, — сказаў географ. — Для нас важна адно: сама гара. Яна заўсёды нязменная.
— Але што такое — «эфемерны»? — паўтарыў Маленькі прынц, які ніколі не супакойваўся, пакуль не атрымліваў адказу на сваё пытанне.
— Гэта «тое, што можа неўзабаве знікнуць».
— Мая кветка можа неўзабаве знікнуць?
— Безумоўна.
«Мая кветка эфемерная, — падумаў Маленькі прынц, — і ў яе ўсяго чатыры Ka-
лючкі, каб абараніць сябе ў гэтым свеце! А я пакінуў яе зусім адну на планеце!»
Упершыню ён пашкадаваў, што пакінуў сваю красуню. Але ён усё-такі ўзяў сябе ў рукі і спытаў:
— Што б вы параілі мне наведаць?
— Планету Зямля, — адказаў яму географ. — Пра яе ходзіць добрая слава...
I Маленькі прынц рушыў у дарогу, але думкі яго былі пра самотную кветку...
XVI
Такім чынам, сёмай планетай была Зямля.
Зямля не простая планета! Тут налічваецца сто адзінаццаць каралёў (і негрыцянскіх, вядома), сем тысяч географаў, дзевяцьсот тысяч дзялкоў, сем з палавінай мільёнаў п’яніц, трыста адзінаццаць мільёнаў славалюбаў, — усяго каля двух мільярдаў дарослых.
Каб вы маглі ўявіць памеры Зямлі, дастаткова сказаць, што да адкрыцця электрычнасці тут трэба было трымаць на ўсіх
шасці кантынентах цэлае войска ліхтаршчыкаў з чатырохсот шасцідзесяці дзвюх тысяч пяцісот адзінаццаці чалавек.
Калі паглядзець збоку, гэта было незабыўнае відовішча. Рухі гэтага войска падпарадкоўваліся дакладнаму рытму, зусім як у балеце. Спачатку выступалі ліхтар-
шчыкі Новай Зеландыі і Аўстраліі. Яны запальвалі свае ліхтары і ішлі спаць. Потым наступала чарга ліхтаршчыкаў Кітая і Сібіры. Яны выконвалі свой танец і таксама непрыкметна знікалі за кулісамі. Пасля прыходзіла чарга ліхтаршчыкаў Расіі і Індыі. Пасля — ліхтаршчыкаў Афрыкі і Еўропы. Пасля — Паўднёвай Амерыкі. А там — Паўночнай Амерыкі. I ніколі яны не блыталі парадку выхаду на сцэну. Гэта было проста грандыёзна.
I толькі ліхтаршчык адзінага ліхтара на Паўночным полюсе і яго калега на Паўднёвым полюсе вялі жыццё ў гультайстве і бесклапотнасці: ім выпадала запальваць свае ліхтары ўсяго двойчы на год.
XVII
Калі чалавек сіліцца паказаць сваю дасціпнасць, ён міжволі трошкі прыхлу-
сіць. Гэтак сталася і са мной, калі я казаў вам пра ліхтаршчыкаў. Баюся, што ў тых, хто не ведае нашай планеты, створыцца няправільнае ўяўленне пра яе. Людзі займаюць
вельмі мала месца на зямлі. Калі б два мільярды жыхароў, якія насяляюць зямлю, шчыльна, як на мітынгу, пасталі адзін каля аднаго, яны б свабодна ўмясціліся на прасторнай плошчы ў дваццаць міляў даўжынёй і дваццаць шырынёй. Усё чалавецтва можна было б размясціць на самым маленькім астраўку Ціхага акіяна.
Дарослыя, вядома, не павераць у гэта. Яны думаюць, што займаюць вельмі шмат месца. Яны здаюцца самі сабе велічнымі, як баабабы. А вы парайце ім зрабіць дакладны разлік. Гэта прыйдзецца ім даспадобы, яны ж без памяці ад лічбаў. А вы лепей не марнуйце часу на гэтую нудную работу. Яна ні да чаго. Вы і без таго мне верыце.
Маленькі прынц, трапіўшы на Зямлю, быў дужа здзіўлены, што нікога не ўбачыў. Ён ужо засумняваўся, ці не памыліўся часам планетай, як тут у пяску заварушылася нейкае колца колеру месяцовага святла.
— Добры вечар, — на ўсякі выпадак прывітаўся Маленькі прынц.
— Вечар добры, — адказала змяя.
— На якую планету я трапіў?
— На Зямлю, — адказала змяя. — У Афрыку.
— А!.. А што, на Зямлі няма людзей?
— Тут пустыня. А ў пустыні ніхто не жыве. Зямля вялікая, — растлумачыла змяя.
Маленькі прынц сеў на камень і ўзняў вочы да неба.
— Хацеў бы я ведаць, — вымавіў ён, — дзеля чаго свецяць зоркі? Ці не для таго, каб рана ці позна кожны мог адшукаць сваю зорку? Глянь, вунь мая планета — якраз над намі... Але як далёка да яе!
— Прыгожая, — ухваліла змяя. — А што ты будзеш рабіць тут, на Зямлі?
— Я пасварыўся са сваёй кветкай, — прызнаўся Маленькі прынц.
— А, вось яно што...
I яны змоўклі.
— А дзе ж людзі? — зноў загаварыў нарэшце Маленькі прынц. — Неяк самотна ў гэтай пустыні...
— I між людзей таксама самотна, — заўважыла змяя.
Маленькі прынц дапытліва паглядзеў на яе.
— Дзіўная ты істота, — нарэшце прамовіў ён, — тонкая, як палец.
— Затое ж я магутнейшая за палец караля, — сказала змяя.
Маленькі прынц усміхнуўся:
— Якая ж ты магутная... У цябе нават ног няма... Ты нават падарожнічаць не можаш...
— Я магу дамкнуць цябе далей, чым будзь-які карабель, — сказала змяя.
Яна, як залаты бранзалет, абвілася вакол шчыкалаткі Маленькага прынца.
— Кожнага, каго я крану, я вяртаю зямлі, з якой ён выйшаў, — дадала яна. — Але ты чысты і прыляцеў з зоркі...
Маленькі прынц прамаўчаў.
— Шкада мне цябе, ты такі бездапаможны на гэтай камяністай Зямлі. Я змагу дапамагчы табе, калі ты моцна знудзішся па сваёй планеце. Я магу...
— Я цудоўна зразумеў цябе, — сказаў Маленькі прынц. — Але чаму ты ўвесь час гаворыш загадкамі?
— Я развязваю ўсе загадкі, — сказала змяя. I яны замоўклі.
XVIII
Маленькі прынц прайшоў усю пустыню і не сустрэў ніводнай жывой душы. За ўвесь час яму трапілася толькі адна-адзіная кветка, кволенькая, непрыкметная красачка з трыма пялёсткамі.
— Добры дзень, — павітаўся Маленькі прынц.
— Дзень добры, — адказала кветка.
— А дзе людзі? — ветліва спытаў Маленькі прынц.
Кветка аднойчы бачыла, як міма ішоў караван.
— Людзі? Ды іх, па-мойму, усяго шасцёра ці сямёра. Я бачыла іх некалькі гадоў таму назад. Але хто іх ведае, дзе іх шукаць. Іх носіць ветрам. У іх няма каранёў, гэта надае ім безліч турбот.
— Бывай, — развітаўся Маленькі прынц.
— Бывай, — адказала кветка.
XIX
Маленькі прынц падняўся на нейкую высокую гару. Адзіныя горы, якія ён ведаў у сваім жыцці, — гэта тры вулканы, якія былі яму па калена. Патухлы вулкан служыў яму табурэтам. «3 такой высачэзнай гары, — падумаў ён, — я адразу ўбачу і ўсю планету, і ўсіх людзей...» Але наўкол перад яго вачыма тырчалі адны вострыя вяршыні скал.
— Добры дзень, — павітаўся ён на ўсякі выпадак.
— Добры дзень... дзень... дзень... — адгукнулася рэха.
— Хто вы? — спытаў Маленькі прынц.
— Хто вы... хто вы... хто вы... — адгукнулася рэха.
— Будзьце маімі сябрамі, я зусім адзін, — сказаў ён.
— Адзін... адзін... адзін... — адгукнулася рэха.
«Якая дзіўная планета! — падумаў Маленькі прынц. — Сухая-сухая, і ўся ў ражнах, і салёная нейкая. А людзям бракуе ўяўлення. Яны толькі паўтараюць тое, што ім кажуць... Дома ў мяне была кветка: тая заўсёды загаворвала першая...»
XX
Доўга блукаў Маленькі прынц па пясках, снягах ды скалах і натрапіў нарэшце на нейкую дарогу. А ўсе дарогі вядуць да людзей.
— Добры дзень, — сказаў ён.
Перад ім распасціраўся сад, у якім квітнела мноства ружаў.
— Добры дзень, — азваліся ружы. Маленькі прынц не мог паверыць сваім вачам.
Усе яны былі такія падобныя да ягонай кветкі!
— Хто вы? — уражаны, спытаў ён.
— Мы ружы, — адказалі ружы.
— Вось як... — прамовіў Маленькі прынц. I ён адчуў сябе вельмі-вельмі няшчасным. Яго красуня казала, што яна адзіная такая ў сусвеце. I вось — калі ласка! У адным толькі садзе іх цэлых пяць тысяч, як на падбор.
«Яна вельмі раззлавалася б, калі б убачыла іх, — падумаў ён. — Яна страшэнна закашляла б і прыкінулася б, што канае, толькі б не паказацца смешнай. I я быў бы вымушаны рабіць выгляд, што ратую яе, бо іначай яна сапраўды памерла б, каб толькі прынізіць мяне...»
А потым ён падумаў: «А я ж яшчэ думаў, што валодаю адзінай у свеце кветкай, а цяпер аказалася, што гэта звычайная ружа. Усяго і было ў мяне — звычайная ружа ды тры вулканы вышынёй мне па калена, адзін з якіх, мабыць, назаўсёды патух... Які ж я пасля ўсяго гэтага прынц?..»
I ён уткнуўся тварам у траву і заплакаў.
XXI
Угэты момант і зявіўся Ліс.
— Добры дзень, — сказаў ён.
— Добры дзень, — ветліва азваўся Маленькі прынц, абярнуўся на голас, але нікога не ўбачыў.
— Я тут, — данёсся голас. — Пад яблыняй...
— Хто ты? — спытаў Маленькі прынц. — Які ты прыгожы!
— Я — Ліс, — сказаў Ліс.
— Пагуляй са мной, — папрасіў Маленькі прынц. — Мне так сумотна.
— He магу я гуляць з табою, — сказаў Ліс. — Я не прыручаны.
— Ах, прабач, — сумеўся Маленькі прынц.
Ён трошкі падумаў і спытаў:
— А што азначае — прыручыць?
— Ты не тутэйшы, — заўважыў Ліс. — Чаго ты тут шукаеш?
— Людзей шукаю, — сказаў Маленькі прынц. — Што азначае — прыручыць?
— У людзей ёсць стрэльбы, і яны ходзяць на паляванне, — сказаў Ліс. — Гэта так непрыемна! А яшчэ яны гадуюць курэй. Гэта адзіны іх прыстойны занятак. Ты шукаеш курэй?
— He, — адказаў Маленькі прынц. — Я шукаю сяброў. А што азначае «прыручыць»?
— Гэта нешта вельмі прызабытае, — сказаў Ліс. — Нешта накшталт «ствараць сувязі»...
— Ствараць сувязі?
— Але, — сказаў Ліс. — Вось ты для мяне пакуль усяго толькі маленькі хлопчык, так падобны на сотні тысяч іншых маленькіх хлопчыкаў. I ты не патрэбен мне. I я не патрэбен табе таксама. Я для цябе проста лісіца, падобная на сотні тысяч іншых лісіц. Але калі б ты прыручыў мяне, мы сталі б патрэбныя адно аднаму. Ты стаў бы для мяне адзіным у свеце.
I я стаў бы для цябе адзіным
у свеце...
— Я пачынаю разумець,— сказаў Маленькі прынц. — Ёсць на свеце адна кветка... Мусіць, яна мяне прыручыла...
— Усё магчыма, — згадзіўся Ліс. — Чаго толькі не бывае на гэтай Зямлі...
— He, гэта было не на Зямлі, — сказаў Маленькі прынц.
Ліса гэта вельмі зацікавіла.
— На іншай планеце?
— Так.
— А на той планеце ёсць паляўнічыя?
— Няма.
— Як цікава! А куры ёсць?
— Няма.
— Няма дасканаласці ў свеце! — уздыхнуў Ліс.
Але ён зноў вярнуўся да разважанняў:
— Маё жыццё такое аднастайнае. Я палюю на курэй, людзі палююць на мяне. Усе куры падобныя адна на адну, і ўсе людзі падобныя адзін на аднаго. Таму мне і сумнавата. Але, калі ты прыручыш мяне, жыццё маё нібы сонцам азарыцца. Я навучуся распазнаваць твае крокі сярод тысячы іншых. Калі я чую людскія крокі, я ўцякаю і хаваюся. Твае ж паклічуць мяне з нары,
як музыка. I потым — паглядзі! Бачыш, там, удалечыні, жытняе поле? Я не ем хлеба. Жыта мне ні да чаго. Збажына нічога не напамінае мне. I гэта так сумна! А ў цябе залатыя валасы. I як цудоўна было б, калі б ты прыручыў мяне! Залатое жыта заўсёды было б мне напамінкам пра цябе... Я палюбіў бы песню ветру ў калоссі...
Ліс змоўк і доўга глядзеў на Маленькага прынца.
— Калі ласка... прыручы мяне! — папрасіў ён.
— 3 радасцю, — адказаў Лісу Маленькі прынц, — але ў мяне так мала часу. Мне яшчэ трэба знайсці сяброў і шмат чаго ўведаць.
— Рэчы можна ўведаць толькі тады, калі прыручаеш іх, — сказаў Ліс. — У людзей не хапае часу ўведаць што-небудзь. Яны ўсё купляюць у крамах. Але сябра ў краме не купіш, вось чаму людзі і не маюць сяброў. Калі ты хочаш, каб у цябе быў сябар, прыручы мяне!
— А што для гэтага трэба зрабіць? — спытаў Маленькі прынц.
— Найперш, трэба быць вельмі цярплівым, — адказаў Ліс. — Спачатку ты сядзі вунь там, воддаль ад мяне, на траве. Я буду сачыць за табой краёчкам вока, але ты маўчы. Словы — крыніца непаразуменняў. Але дзень пры дні ты сядай усё бліжэй і бліжэй...
На наступны дзень Маленькі прынц зноў прыйшоў пад яблыню.
— Лепей зяўляйся ў адзін і той жа час, — параіў Ліс. — Калі ты прыходзіш, да пры-
кладу, а чацвёртай папалудні, то ўжо a трэцяй гадзіне я адчуваю сябе шчаслівым. I чым бліжэй да азначанага часу, тым я шчаслівейшы. А чацвёртай гадзіне я ўжо стану хвалявацца і непакоіцца. Я спазнаю кошт шчасця! А як ты будзеш прыходзіць
абы-калі, то я ніколі не буду ведаць, з якой хвіліны мне рыхтаваць сваё сэрца. Трэба датрымлівацца абраду.
— А што такое абрад? — спытаў Маленькі прынц.
— Гэта таксама нешта даволі прызабытае, — растлумачыў Ліс. — Ну, тое, пры дапамозе чаго адзін дзень робіцца непадобны да іншага, адна гадзіна — да іншай. Ну вось, напрыклад, у маіх паляўнічых ёсць такі абрад: кожны чацвер яны таньчаць з местачковымі дзяўчатамі. I чацвер для мяне — найшчаслівейшы дзень! Я Mary прагульвацца аж да самых вінаграднікаў. А калі б паляўнічыя таньчылі, калі ім уздумаецца, усе дні былі б падобныя адзін на адзін і я ніколі не ведаў бы спакою.
Так Маленькі прынц прыручыў Ліса. I вось надышоў дзень развітання.
— Ах! — уздыхнуў Ліс. — Я буду плакаць...
— Ты сам вінаваты, — сказаў Маленькі прынц. — Я ж не хацеў, каб табе было кепска. Ты сам хацеў, каб я прыручыў цябе...
— Ну вядома ж, — адказаў Ліс.
— Значыць, табе ад гэтага дрэнна!
— He, — запярэчыў Ліс. — Успомні, што я казаў табе пра залатое калоссе...
Ён памаўчаў, потым дадаў:
— Ідзі і яшчэ раз паглядзі на ружы. Ты зразумееш, што твая ружа — адзіная ў свеце. А калі вернешся, каб развітацца са мною, я растаемню табе адзін сакрэт. Гэта будзе мой падарунак табе.
Маленькі прынц пайшоў яшчэ раз глянуць на ружы.
— Вы зусім не падобныя на маю красуню, — сказаў ён ружам. — Вас ніхто не прыручаў, і вы нікога не прыручылі. Вы такія, якім быў раней мой Ліс. Ён нічым не адрозніваўся ад сотні тысяч іншых лісаў. Але я пасябраваў з ім, і цяпер ён — адзіны ў свеце.
Ружы вельмі збянтэжыліся.
— Вы прыгожыя, але пустыя, — працягваў Маленькі прынц. — Дзеля вас нельга памерці. Вядома, звычайнаму мінаку мая ружа можа здацца падобнай на вас. Але яна адна даражэйшая мне за вас усіх, таму што яе, а не вас, паліваў я штодня. Яе, а не вас,
хаваў пад каўпак. Яе, а не вас, затуляў шырмай. Дзеля яе знішчаў я вусеняў, толькі двух ці трох пакінуў, каб вывеліся матылькі. Я слухаў, як яна скардзілася і выхвалялася, я прыслухоўваўся да яе, нават калі яна змаўкала. Яна — мая!
I Маленькі прынц вярнуўся да Ліса.
— Бывай, — сказаў ён.
— Бывай, — сказаў Ліс. — Вось мой сакрэт: відушчае толькі сэрца. Самага галоўнага вачыма не ўбачыш.
— Самага галоўнага вачыма не ўбачыш, — паўтарыў Маленькі прынц, каб лепш запомніць.
— Твая ружа такая дарагая табе таму, што ты ахвяраваў ёй увесь свой час.
— Таму, што я ахвяраваў ёй увесь свой час... — паўтарыў Маленькі прынц, каб лепш запомніць.
— Людзі забыліся пра гэтую ісціну, — сказаў Ліс. — Але ты не забывай: ты заўсёды ў адказе за ўсіх, каго прыручыў. Ты ў адказе за сваю ружу...
— Я ў адказе за сваю ружу... — паўтарыў Маленькі прынц, каб лепш запомніць.
ххп
Добры дзень, — павітаўся Маленькі прынц.
— Добры дзень, — азваўся стрэлачнік.
— Што ты тут робіш? — спытаў Маленькі прынц.
— Размяркоўваю падарожнікаў, — адказаў стрэлачнік. — Адпраўляю іх у цягніках, аж па тысячы чалавек запар — адзін цягнік направа, другі — налева.
I міма з перуновым грукатам, ад якога задрыжала кабіна стрэлачніка, увесь у агнях, пранёсся хуткі цягнік.
— Як яны спяшаюцца! — заўважыў Маленькі прынц. — Чаго яны шукаюць?
— Нават сам машыніст таго не ведае, — адказаў стрэлачнік.
I ў другі бок, увесь у агнях, прагрукатаў яшчэ адзін хуткі цягнік.
— Яны ўжо вярнуліся? — зацікавіўся Маленькі прынц.
— He, гэта іншыя людзі, — растлумачыў стрэлачнік. — Гэта сустрэчны цягнік.
— Гэтым людзям кепска там, дзе яны былі дагэтуль?
— Там добра, дзе нас няма, — адказаў стрэлачнік.
I перуном прагрукатаў трэці хуткі цягнік.
— Яны гоняцца за першымі падарожнікамі? — спытаў Маленькі прынц.
— Ды не, — адказаў стрэлачнік. — Яны там спяць ці проста сядзяць ды пазяхаюць. Адны дзеці не адрываюць насоў ад шыбаў.
— Адны дзеці ведаюць, чаго яны шукаюць, — прамовіў Маленькі прынц. — Яны ўвесь свой час ахвяруюць палатнянай ляльцы, і яна робіцца ім дарагой-дарагой, і калі яе адбіраюць, яны плачуць...
— Іх шчасце, — сказаў стрэлачнік.
XXIII
Добры дзень, — сказаў Маленькі прынц.
— Добры дзень, — сказаў гандляр.
— Гэта быў гандляр адмысловымі пігулкамі, якія спатольваюць смагу. Праглынеш такую пілюлю — і цэлы тыдзень не хочацца піць.
— Навошта ты прадаеш іх? — спытаў Маленькі прынц.
— Яны даюць вялізную эканомію часу, — растлумачыў гандляр. — Спецыялісты падлічылі, што можна зберагчы ажно пяцьдзясят тры хвіліны ў тыдзень.
— А што рабіць у гэтыя пяцьдзясят тры хвіліны?
— Што хочаш, тое і рабі...
«Калі б у мяне было пяцьдзясят тры хвіліны вольнага часу, — падумаў Маленькі прынц, — я б папросту павольненька пайшоў бы сабе да крынічкі...»
XXIV
Мінуў тыдзень з таго часу, як я пацярпеў аварыю, і, слухаючы пра гандляра пілюлямі, я дапіў апошнюю кроплю вады.
— Твае ўспаміны — проста цуд, — сказаў я Маленькаму прынцу. — Але я яшчэ не адрамантаваў свайго самалёта, а не засталося ўжо ні кроплі вады, і я таксама быў бы шчаслівы, калі б мог проста пайсці да крыніцы!
— Мой сябар Ліс... — пачаў ён.
— Дружа мой, мне ўжо цяпер не да Ліса!
— Чаму?
— Ды таму, што давядзецца паміраць ад смагі...
Ён не зразумеў маіх разважанняў і адказаў:
— Добра, калі ёсць хоць адзін сябар, нават калі паміраеш ад смагі. Асабіста я вельмі рады, што я сябраваў з Лісам...
«Ён не разумее ўсёй глыбіні небяспекі, — падумаў я. — Яму ніколі не хочацца ні есці, ні піць. Яму дастаткова сонечнага промня...»
Але ён нібыта падслухаў мае думкі, паглядзеў на мяне і сказаў:
— Мне таксама хочацца піць... Давай пашукаем калодзеж...
Я безнадзейна махнуў рукой: недарэчна наўздагад шукаць калодзеж у бязмежнай пустыні. I ўсё ж мы рушылі ў дарогу.
Міналі гадзіна за гадзінай, а мы моўчкі ўсё ішлі ды ішлі па сыпкім залацістым пяску. Звечарэла, пачалі загарацца зоркі. Я бачыў іх як у сне, ад смагі мяне трошкі ліхаманіла. У памяці ўсплылі словы Маленькага прынца.
— Значыць, ты таксама ведаеш, што такое смага? — спытаў я.
Але Маленькі прынц не адказаў на маё пытанне.
— Вада бывае неабходная і сэрцу... — проста сказаў ён.
Я не зразумеў яго адказу, але прамаўчаў... Я добра ведаў, што не варта яго распытваць.
Ён стаміўся і сеў на пясок. Я прымасціўся побач. Праз якую хвіліну маўчання ён вымавіў:
— Зоркі вельмі прыгожыя таму, што недзе там ёсць кветка, хоць яе і не відно...
Я згадзіўся з ім і моўчкі глядзеў на залітыя месяцовым святлом пясчаныя хвалі.
— Прыгожа ў пустыні, — дадаў ён.
Што праўда, то праўда. Я заўсёды любіў пустыню. Сядзеш на бархан. Нічога не відно. Нічога не чутно. I толькі нешта зіхціць у цішы...
— I надае хараство пустыні тое, — сказаў Маленькі прынц, — што дзесьці ў ёй тояцца крыніцы...
I раптам я зразумеў гэтае варожкае ззянне пяску. У маленстве я жыў у вельмі старым доме. Расказвалі, што ў ім быў схаваны нейкі скарб. Вядома, ніхто так і не змог адшукаць таго скарбу, а можа яго нават і не шукалі. Але ён зачароўваў усю сялібу. Глыбока ў сэрцы хаваў дом неспазнаную таямніцу...
— Гэта праўда, — згадзіўся я. — Вазьмі ты дом, ці зоркі, ці пустыні — тое, што надае ім сапраўднае хараство, не ўбачыш вокам.
— Я рады, што ты згодзен з маім Лісам, — адказаў Маленькі прынц.
Маленькі прынц задрамаў. Я ўзяў яго на рукі і пайшоў далей. Я быў усхваляваны. Мне здавалася, што я нясу далікатны скарб. Здавалася нават, што на ўсёй Зямлі няма нічога болей кволага. Нас амывала
месяцовае святло, і я глядзеў на бледны лоб Маленькага прынца, на яго заплюшчаныя вочы, на пасмачкі валасоў, якія паварушваў лёгкі ветрык, і думаў: тое, што я зараз бачу, толькі абалонка. Самае галоўнае — тое, чаго не ўбачыш вачыма...
На яго вуснах мільгнула ледзь прыкметная ўсмешка, і мне зноў падумалася: «Што мацней за ўсё хвалюе мяне ў гэтым сонным прынцы, дык гэта яго вернасць кветцы, гэта вобраз ружы, які, як агеньчык каганца, свеціцца ў ім, нават калі ён спіць...» I ён здаўся мне яшчэ болей кволым. Трэба вельмі старанна ахоўваць каганцы: дзьмухні вецер — і яны могуць патухнуць...
Так я ішоў ды ішоў, пакуль на досвітку не наткнуўся на калодзеж.
XXV
Людзі ўплішчваюцца ў хуткія цягнікі, але яны і самі не разумеюць, чаго шукаюць, — сказаў Маленькі прынц. — I апаноўвае людзей трывога,
і пачынаюць яны кідацца то ў адзін, то ў другі бок...
Маленькі прынц памаўчаў, потым дадаў:
— I ўсё дарэмна...
Калодзеж, да якога мы дайшлі, не быў падобны на сахарскія калодзежы. Сахарскія калодзежы — гэта звычайныя ямкі, выкапаныя ў пяску. Гэты ж нагадваў самы сапраўдны вясковы калодзеж. Але нідзе паблізу не было ніводнай вёсачкі, і я падумаў, што трызню.
— Як дзіўна, — сказаў я Маленькаму прынцу, — тут усё напагатове: і калаўрот, і вядро, і вяроўка...
Ён засмяяўся, узяў вяроўку, пачаў раскручваць калаўрот. I калаўрот зарыпеў, нібы стары флюгер, які доўга ржавеў у бязветры.
— Чуеш? — сказаў Маленькі прынц. — Мы разбудзілі калодзеж, і ён заспяваў...
Я не хацеў, каб ён высільваўся:
— Дай сюды, я сам. Гэта зацяжка для цябе.
Я павольна падцягнуў поўнае вядро да краю калодзежа. Трывала паставіў яго на зрубе. У вушах усё яшчэ звінела песня
калаўрота, на яшчэ не супакоенай вадзе трымцела сонца.
— Мне хочацца глынуць гэтай вады, — сказаў Маленькі прынц, — дай папіць...
I я зразумеў, чаго ён шукаў!
Я паднёс вядро да яго вуснаў. Ён заплюшчыў вочы і пачаў піць. Было так хораша, нібы ў свята. Гэтая вада была не проста спажыўны прадукт, гэта было нешта куды большае. Яна нарадзілася з хадзьбы пад зоркамі, з песні калаўрота, з намаганняў маіх рук. Яна была прыемнай сэрцу, нібы падарунак. Нібы навагодні падарунак, які я атрымліваў у маленстве пад зіхаценне ёлкі, пад арганную музыку паўночнай месы, пад пяшчоту ўсмешак.
— На тваёй планеце, — сказаў Маленькі прынц, — людзі вырошчваюць пяць тысяч ружаў у адным толькі садзе... I не знаходзяць таго, чаго шукаюць...
— He знаходзяць... — згадзіўся я.
— А тое, што яны шукаюць, можна знайсці ў адной толькі ружы, альбо ў глытку вады...
— Безумоўна, — згадзіўся я.
А Маленькі прынц дадаў:
— Вочы сляпыя. Шукаць трэба сэрцам.
Я напіўся. Мне лёгка дыхалася. Пясок на дасвецці адліваў мёдам. I гэты мядовы колер таксама напаўняў мяне шчасцем. Чаго б мне было гараваць?
— Ты павінен стрымаць сваё абяцанне, — мякка напомніў Маленькі прынц, які зноў усеўся поруч са мной.
— Якое абяцанне?
— Помніш... наморднічак майму баранчыку... Я ж у адказе за сваю кветку!
Я дастаў з кішэні накіды малюнкаў. Маленькі прынц глянуў на іх і засмяяўся:
— Твае баабабы трошкі падобныя на капусту...
— Нувось!..
А я так ганарыўся сваімі баабабамі!
— А якія вушы ў тваёй лісіцы... Як рогі... Ды якія доўгія!..
I ён зноў засмяяўся.
— Ты несправядлівы, даражэнькі, я ж не ўмею маляваць, хіба толькі ўдаваў — звонку ды знутры.
— Нічога. I гэтак добра будзе, — супакоіў ён мяне,— дзеці зразумеюць.
Я ўзяў аловак і намаляваў наморднічак. Сэрца маё сціснулася, калі я аддаваў малюнак Маленькаму прынцу:
— Ты нешта ўтойваеш ад мяне...
Але ён адказаў:
— Ведаеш... заўтра будзе якраз гадавіна, як я трапіў да вас на Зямлю...
Ён змоўк. Потым дадаў:
— Я прызямліўся побач, зусім недалёка адгэтуль...
I пачырванеў. I зноў, я сам не разумеў чаму, але мяне агарнула дзіўная туга. I ўсё ж я спытаў:
— Значыць, ты зусім невыпадкова прагульваўся тут у дзень нашага знаёмства, тыдзень таму назад, такі сам-саменькі, тут, за тысячу міляў ад людскога селішча! Ты вяртаўся на тое месца, дзе прызямліўся?
Маленькі прынц зноў пачырванеў.
— Мабыць таму, што спаўняецца год?.. — нерашуча прадаўжаў я.
Маленькі прынц зноў пачырванеў. Ён ніколі не адказваў на пытанні, але калі ён чырванеў, гэта азначала «так», ці ж няпраўда?
— Ax, — вырвалася ў мяне, — баюся, што...
Але ён не даў мне дагаварыць:
— Пара табе ўжо ўзяцца за работу. Ідзі да сваёй машыны. Я буду чакаць цябе тут. Вяртайся вечарам.
— Я вагаўся. Мне ўспомніўся Ліс. Нялёгка стрымаць слёзы, калі дазволіш, каб цябе прыручылі...
XXVI
Непадалёку ад калодзежа грувасціліся руіны старажытнай каменнай сцяны. На другі вечар я вяртаўся сюды ад самалёта і яшчэ здалёк заўважыў Маленькага прынца, які сядзеў на сцяне і матляў нагамі. Да мяне данёсся яго голас:
— Хіба ты не помніш? — казаў ён. — Але не тут!
Нехта, безумоўна, падтрымаў гамонку, бо Маленькі прынц запярэчыў:
— Ну так, так! Гэта было роўна год назад, дзень у дзень, толькі ў іншым месцы...
Я набліжаўся да сцяны. Як і раней, нікога не бачыў і не чуў. Аднак Маленькі прынц зноў запярэчыў:
— Ну безумоўна. Ты знойдзеш мяне па слядах на пяску. Чакай. Сёння ўночы я прыйду туды.
Я быў за дваццаць метраў ад руінаў і па-ранейшаму нікога не бачыў.
Маленькі прынц памаўчаў, потым спытаў:
— А ў цябе добрая атрута? Ты ўпэўнена, што я не буду доўга пакутаваць?
Я спыніўся як укопаны, сэрца маё сціснулася, але я ўсё роўна нічога не разумеў.
— А цяпер сыдзі, — сказаў ён. — Я хачу злезці!
Я апусціў вочы долу і — аж адскочыў! Там, каля сцяны, выцягнуўшы да Маленькага прынца агідную пляскатую галаву, пакалыхвалася ядавітая змяя — такія змеі за трыццаць секунд здольныя адправіць чалавека на той свет. Я ліхаманкава сунуў руку ў кішэню па рэвальвер і кінуўся да яе, але на мой шум змяя мякка, нібы кволы струмень вады, асунулася ў пясок і не надта паспешліва, з лёгкім металёвым шорхатам слізганула пад каменне.
Я падбег да сцяны і падхапіў на рукі бледнага як палатно Маленькага прынца.
— Гэта яшчэ што прыйшло табе ў галаву?! Ты гутарыш са змяёй?!
Я разматаў яго вышываны золатам шалік. Змачыў скроні вадой, даў папіць. Але я не мог болей нічога выпытваць у яго. Ён сур езна паглядзеў на мяне і абвіў маю шыю рукамі. Сэрца яго калацілася, нібы ў прыстрэленай птушкі.
— Я рады, што ты знайшоў непаладку ў сваёй машыне, — сказаў ён. — Цяпер ты зможаш вярнуцца на радзіму...
— Адкуль табе гэта вядома?!.
Я ж якраз ішоў паведаміць яму, што зусім неспадзявана я адрамантаваў самалёт!..
Маленькі прынц нічога не адказаў на маё пытанне, але дадаў:
— Сёння я таксама вярнуся дадому...
Потым, задуменна:
— Гэта значна далей... і значна цяжэй...
Усё было неяк незразумела-дзіўна. Я сціскаў яго ў абдымках, нібы малое дзіця, але мне здавалася, што ён выслізгвае з маіх рук, правальваецца ў бездань, а я не магу яго ўтрымаць...
Ён задуменна глядзеў некуды далёка-далёка.
— У мяне застаецца твой баранчык. I наморднічак...
I ён сумна ўсміхнуўся.
Я доўга маўчаў. Ён нібы зноў ажываў: я адчуваў, як ён паволі саграваўся.
— Хлапчанятка маё, як ты спалохаўся...
Вядома, ён спалохаўся! Але ён мякка засмяяўся:
— Сёння ўночы мне будзе яшчэ страшней...
Я зноў пахаладзеў ад прадчування нейкай непапраўнай бяды. Няўжо, няўжо я ніколі не пачую больш, як ён смяецца?.. Гэты смех для мяне — нібы крыніца ў пустыні.
— Хлапчанятка маё, я хачу яшчэ паслухаць, як ты смяешся...
Але ён адказаў:
— Сёння ноччу спаўняецца роўна год. Сёння мая зорка будзе якраз над той мясцінай, дзе я прызямліўся летась...
— Хлапчанятка маё, скажы, гэта ўсё толькі благі сон — і змяя, і спатканне, і зорка — проста толькі благі сон, праўда?
Але ён не адказаў на маё пытанне.
— Самае галоўнае — тое, чаго не ўбачыш вачыма... — прамовіў ён.
— Гэта праўда...
— Гэта як з кветкай. Калі любіш кветку, якая расце недзе на зорцы, так прыемна ноччу глядзець на неба. Здаецца, усе-ўсе зоркі цвітуць.
— Гэта праўда...
— Гэта як з вадой. Тая вада, што ты даў мне напіцца, была як музыка. Музыка калаўрота і вяроўкі... Памятаеш... Як жа гэта было цудоўна...
— Гэта праўда...
— Начамі ты будзеш глядзець на зоркі. Мая зорка вельмі маленькая, я не магу паказаць табе, дзе яна. Але гэтак нават лепей. Яна будзе табе проста адной з зорак. I ты палюбіш глядзець на ўсе зоркі... Усе яны стануць тваімі сябрамі. А яшчэ я зраблю табе сякі-такі падарунак...
Ён зноў засмяяўся.
— Ах, хлапчанятка маё, хлапчанятка, як я люблю, калі ты смяешся!
— Вось гэта і будзе маім падарункам... Гэта будзе, як з вадой...
— Як гэта?
— У кожнага чалавека — свае зоркі. Адным людзям — тым, хто любіць падарожнічаць, — зоркі паказваюць дарогу. Для
іншых гэта проста маленькія светлячкі. Вучоным яны — задачы, якія трэба рашыць. Майму дзялку яны — золата. Але ва ўсіх людзей зоркі — нямыя. У цябе ж будуць зоркі, якіх не будзе ані ў кога на свеце...
— Як гэта?
— Ноччу ты глянеш на неба, а там жа будзе і тая зорка, дзе я жыву, дзе я смяюся. Ты не будзеш ведаць, дзе яна, мая зорка, таму табе будзе здавацца, што смяюцца ўсе-ўсе зоркі. Вось і выходзіць, што ў цябе будуць зоркі, якія ўмеюць смяяцца!
I ён зноў засмяяўся.
— I калі ты суцешышся, — а рана ці позна заўсёды прыходзіць суцяшэнне, — табе будзе прыемна, што калісьці ты ведаў мяне. Ты назаўсёды застанешся маім сябрам. Табе захочацца пасмяяцца разам са мной. I аднойчы ты адчыніш акно, проста так, ад радасці... I твае сябры будуць вельмі здзіўлены, чаго гэта ты смяешся, калі глядзіш на неба. А ты ім скажаш: «Так, так, я заўсёды смяюся, калі гляджу на зоркі». I яны падумаюць, што ты зваряцеў. Бачыш, як кепска я абышоўся з табою...
I ён зноў засмяяўся.
— Нібыта замест зорак я падарыў табе мноства званочкаў, якія ўмеюць смяяцца...
I ён зноў засмяяўся. Потым твар яго пасур’ёзнеў:
— Ты... вось што... сёння ноччу... ты... не прыходзь...
— Я не пакіну цябе аднаго.
— Табе памроіцца, што мне нядобра... Памроіцца нават, быццам я паміраю. Што
зробіш, так трэба. Але я не хачу, каб ты бачыў гэта. He прыходзь, не трэба...
— Я не пакіну цябе аднаго.
Але ён усё непакоіўся.
— Разумееш... гэта яшчэ і пра змяю. А раптам яна цябе ўкусіць... Змеі злыя. Ім адно задавальненне — уджаліць каго-небудзь.
— Я не пакіну цябе аднаго.
Нечакана ён трошкі
падбадзёрыўся:
— Але ж праўда, на двух у яе не хопіць атруты...
Вечарам я і не заўважыў, калі Малень-
кі прынц сабраўся ў дарогу. Ён знік цішком. I калі мне ўсё-такі ўдалося дагнаць яго, ён крочыў хутка і рашуча.
— А! Гэта ты... — толькі і сказаў ён.
Ён узяў мяне за руку. Але нешта ўсё яшчэ трывожыла яго. — Дарма ты ідзеш са мной. Табе будзе балюча. Табе здасца, што я паміраю, але я не памру...
Я маўчаў.
— Разумееш, гэта надта далёка. Маё цела надта цяжкае. Мне не ўзнесці яго.
Я маўчаў.
— Але гэта ўсё роўна нібы скінуць старую абалонку. Тут няма чаго журыцца...
^**^**»-»_ Я маўчаў.
Ён трошкі ўпаў духам. Але ўсё-такі зрабіў яшчэ адно намаганне:
— А ведаеш, будзе дужа міла! Я таксама буду глядзець на зоркі. Усе зоркі будуць як калодзеж з заржавелым калаўротам... I кожная падасць мне напіцца...
Я маўчаў.
— Падумай, як забаўна! У цябе будзе пяцьсот мільёнаў званочкаў, а ў мяне — пяцьсот мільёнаў крынічак...
I Маленькі прынц змоўк. Ён плакаў...
— Ну, вось і прыйшлі. Застанься тут, я зраблю яшчэ крок.
Але ён апусціўся на пясок, бо яму стала страшна.
— Ведаеш, — сказаў ён, — мая кветка... Я ў адказе за яе! Яна такая кволая! I такая наіўная... У яе ўсяго і ёсць, што чатыры недалужныя калючкі, каб уберагчы сябе ў гэтым свеце...
Я таксама сеў, ногі не трымалі мяне болей. Ён сказаў:
— Ну... Вось і ўсё...
Павагаўся яшчэ з хвіліну і ўстаў. I зрабіў адзін-адзіны крок. А я не мог варухнуцца.
Нешта, як жоўтая маланка, бліснула каля яго шчыкалаткі. Нейкі міг ён стаяў нерухома. Нават не ўскрыкнуў. Потым паволі, як падае ссечанае дрэўца, бясшумна ўпаў на пясок.
XXVII
Івось шэсць гадоў мінула з тае пары...
Яшчэ ніколі і нікому я не расказваў пра гэта. Mae прыяцелі вельмі ўзрадаваліся, калі зноў убачылі мяне жывога і здаровага. На роспыты ж, чаму я такі засмучаны, я адказваў: «Проста знямогся...»
Цяпер я трохі суцешыўся. Праўда... не зусім. Але я ведаю, што Маленькі прынц вярнуўся на сваю планету, таму што на досвітку я не знайшоў яго цела. Яно было не такое ўжо і цяжкае. А начамі я так люблю слухаць зоркі. Яны — нібы пяцьсот мільёнаў званочкаў...
Але іншы раз са мною творыцца нешта незвычайнае. Справа ў тым, што да наморднічка, які я намаляваў для Маленькага прынца, я забыў дадаць скураны аброжак. Маленькі прынц ніколі не здолее прывязаць свайго баранчыка. I я проста месца сабе не знаходжу. «Што адбылося на яго планеце? — пытаюся я ў сябе. — Няўжо 6аранчык з’еў ружу?»
To я кажу сабе: «Ды, безумоўна, не! Маленькі прынц штовечар накрывае сваю ру-
жу шкляным каўпаком, ды і за баранчыкам ён добра наглядае...» Тады я шчаслівы. I ўсе зоркі ціха смяюцца.
А то я кажу сабе: «Хіба не здараецца, што мы бываем няўважлівыя? На бяду шмат не трэба! А што, калі аднойчы ён забыўся пра шкляны каўпак, альбо баранчык ноччу ўпотай выбраўся на волю і...» I тады ўсе званочкі горка-горка плачуць...
Усё гэта так загадкава, незразумела-дзіўна. Вам, хто таксама палюбіў Маленькага прынца, як і мне, гэта зусім, зусім не ўсё роўна: увесь свет робіцца для нас інакшым ад таго, што дзесьці ў невядомым куточку Сусвету баранчык, якога мы ніколі не бачылі, можа, ужо з’еў незнаёмую нам ружу...
Гляньце на неба. I спытайцеся ў сябе: красуецца яшчэ тая ружа ці не? А раптам баранчык з’еў яе? Убачыце, як усё пераменіцца...
I ніколі ніводзін дарослы не зразумее, як гэта важна!
Гэпга для мяне самая прыгожая і сумная мясціна на свеце. Гэта той самы куточак пустыні, што намаляваны і на папярэдняй старонцы, але я намаляваў яго яшчэ раз, каб вы лепей разглядзелі яго. Менавіта тут Маленькі прынц зявіўся на Зямлі, а потым знік.
Уважліва прыгледзьцеся да малюнка, запомніце гэты куточак да драбніцы, каб маглі пазнаць яго ў пустыш, калі вам некалі, можа, давядзецца падарожнічаць па Афрыцы. I калі вам надарыцца праходзіць гэтымі мясцінамі, малю вас, не спяшайцеся, супыніцеся на хвілю пад гэтай зоркай! I калі да вас падыдзе невялічкі золатавалосы хлапчук, калі ён будзе звонка смяяцца і не будзе адказваць на вашы роспыты, — вы ўжо, несумненна, здагадаецеся, хто гэта такі. To майце ласку! Здыміце з сэрца майго гэтую журбу: хутчэй напішыце мне, што ён вярнуўся...
ЗМЕСТ
1 5
Il 8
III 14
IV 18
V 23
VI 30
VII 32
VIII 36
IX 43
X 46
XI 54
XII 57
XIII 58
XIV 64
XV 69
XVI 74
XVII 76
XVIII 81
XIX 82
XX 84
XXI 864
XXII 97
XXIII 99
XXIV 100
XXV 104
XXVI 110
XXVII 122
ПА ПЫТАННЯХ НАБЫЦЦЯ КНІГ ЗВЯРТАЙЦЕСЯ: г. Мінск, тэл. (8-10-375-17) 272-29-75;
e-mail: popuri@mail.ru; mail@popuri.ru; www.popuri.ru; г. Масква, ТАА «Выдавецкі дом ,,Белкніга“», тэл. (495) 276-06-75; e-mail: popuri-mos@mail.ru, popuri-m@mail.ru.
Літаратурна-мастацкае выданне
Сент-Экзюперы Антуан дэ
МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ
Пераклад з французскай — Ніна Мацяш Падрыхтоўка тэксту з праўкамі перакладчыцы — Марыя Новік
Мастацкі рэдактар —Міхаі.і Драко
Афармленне вокладкі — Міхаіл Драко
Падпісана ў друк 15.06.2019.
Фармат 60x90 '/16. Папера крэйдаваная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 8,00. Ум.-выд. арк. 4,58. Тыраж 2500 экз. Заказ 4655.
Санітарна-эпідэміялагічнае заключэнне № 77.99.39.953. Д.002684.02.10 ад 18.02.2010.
ТАА «Папуры». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў
№ 1/150 ад 24.01.2014 г. Рэспубліка Беларусь, 220113, г. Мінск, вул. Мележа, 5, кв. 2, пам. 403.
Надрукавана ў друкарні «Фактар-Друк».
Украіна, 61030, г. Харкаў, вул. Саратаўская, 51.
Тэл.: + 380 57 717 53 57.
— Рэчы можна ўведаць толькі тады, калі прыручаеш іх, — сказаў Ліс. — У людзей не хапае часу ўведаць што-небудзь.
Яны ўсё купляюць у крамах. Але сябра ў краме не купіш, вось чаму людзі і не маюць сяброў. Калі ты хочаш, каб у цябе быў сябар, прыручы мяне!