Мама Му, Крумкач і Каляды
Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 32с.
Мінск 2014
Тж@® Л Нм^я fcmws Cbw M^teS©®
Паводле ідэі Юі i Тумаса Вісландэраў
Пераклад са шведскай
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 2014
w;
УДК 821.113.693
ББК 84(4Шве)44
В53
Пераклад Надзеі Кандрусевіч
паводле выдання: Jujja Wieslander, Sven Nordqvist. Mamma Mu orh Krakans Jul. Stockholm : Natur & Kultur, 2009.
ISBN 9789850215284
© text Jujja Wieslander, 2014
© bild Sven Nordqvist, 2014
© Кандрусевіч H. K., пераклад на беларускую мову, 2014
© Выданне на беларускай мове, афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2014
Надышла зіма. Увесь панадворак занесла снегам. Мама Му разам з іншымі каровамі была ў кароўніку. Гаспадарова жонка ўпрыгожыла вакно кароўніка зоркай. Дзеці збудавалі снежны ліхтарык. Гаспадар прыцягнуў з лесу ялінку. Набліжаліся Каляды.
кароў заўсёды цёпла і светла — бубйеў . ён сабе пад нос. > . . _ .
ЛОПЛОПЛОП. Крумкач паляцеў Да кароўніка. ' ■ . '
'Крумкй< ёядз^ '
спрабаваў чьпаць газету . ?
— Эх! Чаму ў крумкачоў таюзшца
Крумкач змёў снег з вакна і зазірнуў усярэдзіну.
— Ушчыкніце мяне за пёркі! Што гэта яна там робіць? — сказаў ён.
Мама Му скакала ўгарудолу, угарудолу.
Мама Му пыхкала.
— Прывітанне, Крумкач! Заходзь, калі ласка!
— Кар! Навошта ты тут скачаш? Каровы мусяць стаяць і жаваць жвачку ў цішыні і спакоі.
Мама Му азірнулася навокал.
— Шшш, гэта сюрпрыз. Калі я так буду скакаць, то ў мяне з малака атрымаюцца вяршкі. Гэта будзе выдатная не спадзяванка гаспадару заўтра зранку. На Каляды.
Крумкач утаропіўся на Маму Му.
— Вяршкі — з гаспадара... цудоўны вечар... я маю на ўвазе Калядны вечар. Карр! Чаму ж ты маўчыш? Каляды! Ужо заўтра!
Крумкач пачаў скакаць сюдытуды па кароўніку.
Раптам ён спыніўся перад Мамай Му:
— Чаму гэта я тут скачу?
— He ведаю. Ты казаў: «Калядны вечар...»
_____у Мяне ж няма ніводнага падарунка для мяне. Што ж цяпер рабіць? У мяне адымуцца крылы!
— Але му, як гэта для цябе? Як жа ты дорыш падарункі самому сабе?
Крумкач працягваў скакаць.
_______Ну, вядома ж. А як жа інакш? Бо іначай я ніколі не атры
; маю ніводнага падарунка! Усё, я спяшаюся, я ^мцеў дахаты. Бывай!
;: Крумкач пачаў збіраць падарункі. У яго было шмат розных пакуначкаў, а таксама старых газет, мяшэчкаў ды старых абгортак ад падарункаў У кожным куточку ў Крумкача ляжалі розныя рэчы.
Ён зазірнуў у скрыначку, дзе ляжаў хлеб.
— Кубік лега! Гэта мне даспадобы.
Крумкач загарнуў яго ў паперу ды заляпіў. Потым у усчаў корпацца ў скрыні з інструментамі. /' ^&^Ммм, скрылік каўбасы. Цудоўны падарунаі^^
Крумкач зазірнуў у шафу пад сталом. V — Лупа! Цудоўненька! Можна падара^В ваць? Вядома, гэта ж мне самому. Хехе.
Крумкач лётаў па сваёй хатцы і вышукваў усё новыя і новыя рэчы. Потым ён загортваў, залепліваў іх ды прымацоўваў надпісы.
«3 Калядамі! Крумкачу ад Крумкача»,— напісаў ён на кожным пакуначку.
Крумкач быў стомлены, але задаволены.
Ну вось, цяпер Каляды могуць надыходзіць калі заўгодна. Дабранач! — Ён уздыхнуў і заплюшчыў вочы.
Надышла ноч, і месяц заззяў у небе. Але Крумкач не мог заснуць. Ён пазіраў на падарункі. Тады заплюшчваў вочы. Пазіраў на гадзіннік. Зноў заплюшчваў вочы. Соўгаўся па ложку Пазіраў на столь.
— Кар! Я болей не магу трываць!
Крумкач вылецеў з ложка і пачаў разгортваць пакункі.
— 3 Калядамі, Крумкач! Дзякуй! Калі ласка, гэта табе, Крумкач! О, які цудоўны падарунак, шчыры дзякуй! Гэта ж тое, што я і хацеў!
Урэшце Крумкач плюхнуўся на стос з абгортак. 3 вакна было чуваць, як праспяваў певень.
У кароўніку было цёпла і светла. Па радыё спявалі калядныя песні. У кароў на рагах блішчэлі гірлянды. Грук, грук, грук. Крумкач пагрукаў у акенца. Мама Му вельмі ўсцешылася.
1
— Прывітанне, Крумкач! Залятай да нас у цяпло! Зірні, нам паставілі сапраўдную ялінку з маленькімі падаруначкамі. Гаспадар пачаставаў нас смачным летнім сенам. 3 КАЛЯДАМІ, Крумкач!
Крумкач выглядаў жахліва.
— Каляды? Кар! Канец! Усё! Жах! Цяпер цэлы год трэба зноў чакаць Калядаў!
Мама Му пазірала на яго вялізнымі вачыма.
— Што здарылася? Муу?! Але ж сёння і ёсць Калядны вечар, Крумкач.
Крумкач заляцеў у кароўнік.
— Дык я ж устаў уначы ды разгарнуў усе свае падарункі.
— Аёй, няўжо? — пашкадавала яго Мама Му.
— Ніхто не клапоціцца пра крумкачоў, я заўсёды гэта паўтараю! Толькі я памятаю пра самога сябе. Гэх!
Крумкач апусціў крылцы.
— Кокококо,— пачулася за вакном.
Крумкач ажно падскочыў на месцы:
— Што?! Хто там грукае ў вакно? Я ж ужо тут!
У Мамы Му быў загадкавы выгляд. Куры праз вакно пачалі залятаць у кароўнік.
Крумкач забіўся ў кут.
— Мама Му! Што яны тут робяць? Яны мусяць быць у курніку і несці яйкі!
— Гэта сюрпрыз. Калядны падарунак. Табе, Крумкач.
— Мне? Калядны падарунак? — здзівіўся Крумкач. — Спадзяюся, што гэта не куры, і не вяршкі, і не яечня? He! Я паляцеў дахаты, бывай!
— Пачакай, Крумкач. Гэта не вяршкі і не яечня. Зараз мы выцягнем мой ровар.
— Кар! Ты што, хочаш падараваць мне свой стары ровар? Ушчыкніце мяне за пёркі! Мне ён зусім не патрэбны.
— Роварам мы паедзем да твайго Каляднага падарунка. Заплюшчы вочы. Паехалі!
Ш
Мама Му паехала праз цёмны. лес. Крумкач уладкав.аўся на стырне ровара.
— He расплюшчвай вочы, пакуль я не скажу,— папярэдзіла Мама Му.
Яна спынілася пасярод лесу перад вялізнай елкай, на якой была хатка Крумкача.
— Раз! Два! Тры! Сюрпрыз! У
Hl
У імгненне на елцы запаліліся сотні маленькіх агеньчыкаў. Увесь лес заззяў.
Крумкач аслупянеў.
— Мама Му... мая елка... яна ўся ззяе.
— Вясёлых Калядаў, Крумкач! Гэта твой Калядны падарунак,— пяшчотна сказала Мама Му. О^У
■
Куры ветліва заквохгалі
Я’Д^Й^
н\
«##з
OS»
— Ммм... але як? Як вы гэта зрабілі?
— Куры дапамаглі мне прымацаваць свечкі. Яны ж умеюць лётаць.
Крумкач стаў на стырно і звярнуўся да
wsSK
Мамы Му і курэй. Ён урачыста пакланіўсЙй^^ — Кар! Я маю на ўвазе... Дзякуй вамХ Й^®
Дакладней, дзякуй вам усім вялікі! • • ,й ’
"■^^л**^^ ~ ^ ў^Ш^І^ ‘^
isw^ ■
wl
шж® stat# «ФгліО^Х'гл
Усярэдзіне было вельмі светла ад агеньчыкаў на ялінцы.
— Вой, як светла! I нават неяк цяплей! Кар! Сапраўды цяплей!
Крумкач нешта выцягнуў з насценнага гадзінніка
— Зараз ты заплюшчвай вочы, Мама
— Пачакай, я не...
— Маўчы, карова, я сказаў заплюшчы вочы,— прамовіў Крумкач і выцягнуў свой падарунак. Гэта быў прыгожы званочак, які ён пачапіў на шыю Маме Му.
— Віншую цябе з Калядамі! — прамармытаў ён.— Я знайшоў яго ўлетку.
Мама Му зірнула на званочак:
— Муу, які прыгожы! Дакладна такі самы быў у маёй мамы.
vsV
дзынькала сваім новым званочкам
Яны сядзелі ды пазіралі на Крумкачову ялінку.
Куры паснулі на галінах дрэва.
Сняжынкі ціха падалі на зямлю. Агеньчыкі на ёлцы прыгожа зіхацелі. Мама Му крыху
Літаратурнамастацкае выданне
Для чытання дарослымі дзецям
ВІСЛАНДЭР Юя НУРДКВІСТ Свэн
MAMA МУ, КРУМКАЧ I КАЛЯДЫ
Паводле ідэі Юі і Тумаса Вісландэраў
Рэдактар Аксана Спрынчан
Мастацкі рэдактар Валянцін Макаранка Тэхнічны рэдактар Вольга Серчанка Стылістычны рэдактар Map ’яна Віцько
Падпісана да друку 06.05.2014. Фармат 60x90'/g. Папера мелаваная.
Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 3,5.
Улік.выд. арк. 5,74. Тыраж 2500 экз. ЗаказЗНО
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; email: mail@mastlit.by
UAB «Grafija».
Pr. Savanorin219a, LT02300 Vilnius, Lietuva.
Бывай!
ISBN 9789850215284
Крумкач пачаў скакаць сюдытуды па кароўніку.
Раптам ён спыніўся перад Мамай Му.
— Чаму гэта я тут скачу?
— He ведаю. Ты казаў: «Калядны вечар
— У мяне ж няма ніводнага падарунка для мяне. Што ж цяпер рабіць? У мяне адымуцца крылы!
— Але му, як гэта для цябе? Як жа ты дорыш падарункі самому сабе?
Крумкач працягваў скакаць.
—Ну, вядома ж. А як жа інакш?
Бо іначай я ніколі не атрымаю ніводнага падарунка! Усё, я спяшаюся, ялаляцеў дахаты. g