• Газеты, часопісы і г.д.
  • Марк Шагал  Марыянна Сухавей, Надзя Пярцова

    Марк Шагал

    Марыянна Сухавей, Надзя Пярцова

    Выдавец: Поле
    Памер: 46с.
    Мінск 2021
    33.76 МБ
    Вялікія імёны з Беларусі
    Марк Шагал
    WllllllBI
    Е
    Марыянна
    Сухавей
    Надзя
    Пярцова
    Ілюстрацыі
    Вэндзі Дэнісен
    Марк Шагал казаў, што ў яго дзве радзімы. I памяць пра мастака сёння захоўваюць два музеі: на французскай і на беларускай зямлі. Французскі музей у Ніцы стаў домам для біблейскіх палотнаў і вітражоў Шагала. А ў Беларусі ў ягоны гонар адкрыты не толькі музей, але і артцэнтр, абодва ў Віцебску. Першы знаходзіцца ў тым самым доме, дзе мастак рос, рабіў першыя накіды і ўпрошваў маму аддаць яго ў школу Юдаля Пэна. У артцэнтры захоўваецца калекцыя графікі Шагала, а сам будынак намаляваны на знакамітай карціне «Над горадам». Але, бадай, галоўны музей вялікага майстра — сам Віцебск, які Шагал любіў і маляваў усё жыццё. Прыязджайце, прагуляйцеся па горадзе са сваімі дзецьмі — хай мастакі, што жывуць у іх, адчуюць сябе дома і выпрастаюць крылы.
    Сачыце за новымі праектамі выдавецтва «Поле»:
    @ pole.publisher ©gotopole.by
    Вялікія імёны з Беларусі
    Марыянна Сухавей, Надзя Пярцова
    Марк Шагал
    Ілюстрацыі Вэндзі Дэнісен
    Мінск «Поле» 2021
    IBB*
    
    Дамы загараюцца адзін за адным, чад на ўсю вуліцу. Моцны вецер перакідвае полымя ўсё далей і далей — гараць бедныя хаты і заможныя камяніцы. Паветра напалілася дазвання — няма як дыхаць, не відаць нічога. Слуп чорнага дыму стаіць над горадам, траціна Віцебска — у агні.
    Падчас гэтага страшэннага пажару, што здарыўся 7 ліпеня 1887 года, у сям’і Шагалаў нарадзіўся хлопчык. Яго назвалі Моўша.
    Моўша гадаваўся ў вялікай сям’і і быў старэйшы сярод дзевяці дзяцей. Тата працаваў на рыбным складзе, а мама трымала ўласную крамку, дзе прадавалі селядцы, муку, цукар і свечкі.
    
    Летуценны Мошка, як называлі Моўшу ў сям’і, хацеў зрабіцца адразу і музыкам, і спеваком, і паэтам. Але найбольш — мастаком.
    Хлопчык быў вельмі назіральны і маляваў усё, што бачыў: вулкі, дамы, свойскую жывёлу, што пасвілася за суседскім плотам, і нават карцінкі з часопісаў.
    Мама расказвала Мошку пра яго дзядулю з мястэчка Лёзна. Неяк было свята, а дзед знік. Усе шукалі яго, але не маглі знайсці. Выявілася, ён забраўся на дах, усеўся на комін, грыз моркву і цешыўся пагодлівым дзяньком!
    Маленькі Моўша захоплена слухаў такія гісторыі, а потым пераносіў іх на свае малюнкі. Але яшчэ больш ён любіў прыдумляць уласныя сюжэты, выбіраючы для іх незвычайныя колеры. Асабліва яму падабаліся адценні сіняга і фіялетавага!
    У Віцебску тады была толькі адна школа малявання — школа Юдаля Пэна. I Моўша пераканаў маму аддаць яго туды ў навуку. Пабачыўшы малюнкі хлопчыка, Пэн быў настолькі ўражаны, што ўзяў яго вучыцца задарма.
    Але таленту Моўшы было цесна ў Віцебску, і неўзабаве ён выправіўся скараць Пецярбург — горад казачнай красы, куды адусюль сцякаліся людзі мастацтва.
    
    Скарыць яго адразу не ўдалося, але вось зрабіцца вучнем Леона Бакста — так! Гэта была неймаверная ўдача: Бакст быў вядомым мастаком і ствараў дэкарацыі і касцюмы для спектакляў.
    Моўша адрозніваўся ад іншых вучняў Бакста. Ён слухаў усе парады настаўніка, а потым браў пэндзлі, фарбы — і рабіў усё пасвойму!
    У Пецярбургу мастак быў зусім бедны: жыў у маленечкім пакойчыку, на абед меў хлеб і ваду. Затое ў гэтым горадзе было шмат музеяў, дзе ён мог любавацца карцінамі вялікіх майстроў і марыць!
    Ведаеш, пра што Шагал марыў найбольш? Трапіць у Парыж, улюбёны горад мастакоў. I ўяві, яго мара спраўдзілася! Прыехаўшы ў Парыж, ён адразу ж палюбіў яго і нават памяняў імя на французскі капыл: цяпер яго звалі Марк Шагал.
    Ён захапляўся хараством горада, знаёміўся з мастакамі, гуляў па набярэжных і бульварах. Але найбольш малады жывапісец любіў блукаць па парыжскіх музеях.
    Шагал пасяліўся ў «Вуллі» — знакамітым доме мастакоў. Тут за сціплую плату можна было арандаваць невялікую майстэрню і жыць сярод тых, у каго не было ні гроша, затое была ўлюбёная справа!
    Марк таксама быў бедны. Селядцы і салёныя агуркі — вось і ўсё, што перападала яму на абед.
    Пэндзлі, фарбы і палотны былі для яго раскошай. Таму ён маляваў на абрусах, прасцінах і нават на сваёй начной кашулі!
    Але Марк нібыта не заўважаў галечы: ён проста рабіў тое, што любіў і ўмеў. Яго працы сталі выстаўляць у галерэях, і жыхары Парыжа пыталіся адно аднаго: «Хто гэты чароўны мастак?» Ён рабіўся вядомым. У яго з’явіліся сябры і шанавальнікі таленту. Аднак разпораз Шагал сумаваў.
    На ягоных карцінах з краявідамі Парыжа мільгалі віцебскія цэркаўкі і пахілыя хаткі, а ля вежы Эйфеля пасвіліся козачкі з ягонага дзяцінства. Мастак сумаваў па родным горадзе, і ведаеш чаму? Там яго чакала любая нявеста — Бэла.
    Як Шагал ні любіў Парыжа, каханне да Бэлы было мацнейшае, і ён вярнуўся ў Віцебск. Яны пабраліся, і Бэла стала не толькі жонкай, але і музай мастака. Ён маляваў яе партрэты і выяўляў сябе з ёю ў палёце панад зямлёй — такі ён быў шчаслівы!
    Марк марыў паказаць Бэле Парыж, але гэта было немагчыма: ішла вайна. Думаеш, Шагал апусціў рукі? Зусім не! Ён узяў пэндзлі і прыняўся за партрэты. Мастак маляваў усіх: бацькоў, брата, сёстраў і зноў Бэлу, з якой у іх неўзабаве нарадзілася дачка Іда. А аднойчы ён загарэўся фантастычнай ідэяй.
    Шагал надумаў адкрыць у Віцебску школу мастацтваў: ён заўсёды мроіў, каб кожнае дзіця ў ягоным горадзе магло навучыцца маляваць. Выкладаць у школе Марк запрасіў найлепшых мастакоў. Яны чыталі лекцыі, спрачаліся пра мастацтва і аздаблялі вуліцы, ператварыўшы Віцебск у горад смелых задум і яскравых фарбаў.
    Перво^ еысшее xjAoxecrseHHOt ^чнлнід*
    Прыехаў і знакаміты Казімір Малевіч. У яго таксама былі задумы — ды яшчэ якія! Вучні Шагала так імі захапіліся, што пакінулі свайго настаўніка. Уяві, як Марку было крыўдна! На шчасце, вайна скончылася, і Шагал змог нарэшце вярнуцца з сям’ёй у Парыж.
    У Парыжы мастак занурыўся ў любую працу — і забыўся на крыўду. Ён шмат маляваў, ілюстраваў кнігі і нават выпусціў успаміны пра сваё жыццё. Марк ізноў быў шчаслівы: ён у найпрыгажэйшым горадзе, ён знакаміты, з ім побач сям’я і сябры.
    Мастак вандраваў па Францыі і з кожнага падарожжа прывозіў новыя працы. Кветкі, вясковыя краявіды, крылатыя рыбіны і каровы, лятучыя скрыпкі і гадзіннікі. Гэтыя яскравыя карціны, што нібыта выйшлі са сноў, прыцягвалі ўвагу, і слава пра мастака разляцелася па ўсім свеце!
    Але раптам усё перакулілася: зноў пачалася вайна, і Шагал з сям’ёй мусіў з’ехаць за акіян, у Амерыку. НьюЕрк уражваў памерамі і энергіяй, але так і не зрабіўся Марку сапраўдным домам. Мастак увесь час думаў пра родных і сяброў, што засталіся ў дарагіх яму гарадах — Віцебску і Парыжы.
    I ўсё ж самае страшнае чакала наперадзе — раптоўна памерла Бэла. Усё страціла для Марка сэнс. Бэла была для яго і найлепшым сябрам, і найвялікшым каханнем, і самім жыццём. Цэлы год Марк не браў пэндзля ў рукі. Але Іда пераканала яго, што менавіта мастацтва дапаможа яму пераадолець гора.
    Вайна скончылася, і Шагал вярнуўся ў Францыю.
    Але не ў Парыж, а на цёплы поўдзень. Тут ён пасяліўся на віле з відам на мора. У мастака пачалося новае жыццё.
    3 таго часу Шагал не толькі маляваў карціны — ён працягваў вучыцца і спрабаваць новае: займаўся керамікай у адной майстэрні з Пабла Пікаса, знакамітым іспанскім мастаком. Ствараў мазаікі і вітражы для бажніц.
    Міналі гады, у Шагала нарадзіліся ўнукі, але ён зусім не збіраўся адпачываць! Калі яму прапанавалі распісаць вялізны плафон у галоўным оперным тэатры Парыжа, мастаку было 77 гадоў! Але ён апантана прыняўся за справу, і хутка пад купалам з’явіліся яго знакамітыя віцебскія вулкі і цэркаўкі, закаханыя ў небе, анёлы і нават кабылка з курачкай!
    I кожны раз, калі ў тэатры запальваецца хрустальная жырандоля, столь выблісквае сінімі, чырвонымі, жоўтымі колерамі і зала напаўняецца безліччу дзівосных адценняў.
    Марк Шагал пражыў доўгае жыццё — яскравае, як вялікая прыгода. Жыццё, якое ён ствараў сам, бо верыў у сябе і ўпарта ішоў да сваёй мары.
    Ягоныя карціны — гэта прыдуманыя сусветы, сатканыя з успамінаў аб родным Віцебску і ўражанняў ад любага Парыжа, а галоўнае — з любові. Бо Марк Шагал быў перакананы, што крыніца сапраўднага мастацтва — гэта менавіта любоў.
    Літаратурнамастацкае выданне
    Вялікія імёны з Беларусі
    Серыя заснавана ў 2021 годзе
    Сухавей Марыянна Аляксандраўна Пярцова Надзея Уладзіміраўна
    Марк Шагал
    Пераклад на беларускую мову: Мартысевіч Марыя Аляксандраўна
    Для чытання дарослымі дзецям
    Рэкамендавана для самастойна чытання дзецям сярэдняга школьнага ўзросту
    Аўтар ідэі Крысціна Міхалёва Рэдактар Надзея Пярцова Ілюстрацыі Вэндзі Дэнісен Дызайн Вера Леановіч
    Карэктар Антось Уласенка
    Падпісана да друку: 01.10.2021. Фармат: 84х 108/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 4,20. Тыраж 500 экз. Заказ 129435.
    Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Выдавецтва Поле».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў №1/556 ад 04.12.2020. Вул. Валгаградская, д. 13, каб. 21341, 220049, Мінск.
    Email: lets@gotopole.by
    Дата вытворчасці: лйстапад 2021.
    Надрукавана ў друкарні SIA «PNB Print» Ясілі Сілакрогс, Ропажскі раён, Латвія, LV2133. www.pnbprint.eu
    УДК 821.161.393
    ББК 84(4Бем)44
    С91
    ISBN 9789859056048
    ERE
    Усе правы абаронены.
    Ніякая частка гэтай кнігі не можа быць выкарыстана без пісьмовага дазволу ўладальніка аўтарскіх правоў.
    © Сухавей М. А., Пярцова Н. У., 2021
    © Дэнісен В., ілюстрацыі, 2021
    © Афармленне. «Выдавецтва Поле», 2021
    Бонуспадкаст
    Біяграфію выбітных людзей цяжка змясціць у невялікім дзіцячым выданні. Таму мы запісалі падкаст, у якім Мікіта Моніч — магістр гісторыі і аўтар лекцый і экскурсій для дзяцей — дапоўніць аповед пра Марка Шагала яркімі гісторыямі і фактамі. Праслухаўшы падкаст, вы зможаце спыняцца на кожнай старонцы і дадаваць да прачытанага цікавыя дэталі. Так звычайнае чытанне ператворыцца ў сапраўдны творчы вечар!
    Прыемнага праслухоўвання!
    Адскануйце QRкод і выберыце падкастплатформу
    Яркія, лунаючыя, ні да чога не падобныя вобразы Марка Шагала знае ўвесь свет. Але не ўсе ведаюць, што радзіма гэтых вобразаў, як і самога мастака, — беларускі Віцебск. Як Шагал апынуўся ў Парыжы, як ён дасягнуў сусветнай славы і што робяць у галоўным оперным тэатры Францыі віцебскія кабылкі і курачкі?