Рэцэн зенты: доктар гістарычных навук В.А.Космач, кандыдат гістарычных навук Т. С.Бубенька
Над кнігай працавалі: загадчык рэдакцыі літаратуры і мастацтва Л.В.Календа\ навуковы рэдактар В.В.Гетаў
ISBN 985-11-0249-0
© Русецкі А.У., Русецкі Ю.А.. 2002
© Афармленне. Жук У.М., 2002
© Выдавецгва «Беларуская Энцыклапедыя»
імя Петруся Броўкі, 2002
Замест уводзін, або некалькі слоў аб старажытнай мастацкай культуры
Аршанскай зямлі
Пад паняццем «Аршанская зямля» будзем разумець адзіны гісторыка-геаграфічны рэгіён, які ўключае непасрэдна г. Оршу і мясцовасці побач з ёй. П.Ф. Лысенка лічыць, што паняцці «земля», «волость» («власть»), «княжество» («княженне») былі «равноценны, равнозначны н равновелнкн» ў старажытнарускіх летапісах і выкарыстоўваліся для абазначэння ўстойлівага палітычнага ўтварэння ў раннефеадальны перыяд. (Гл.: Насонов А.Н. Русская земля н образованне террнторнн Древнерусского государства. М., 1951).
Як пісаў у «Жнвопнсной Росснн» А. Кмркор: «...Орша с городамн Копысем, Шкловом, Сокольней, Друцком, Лукомлем, Толочнным, а также Горы-Горкамн Белыннчамн былн прнчнслены к этому (Смоленскому — А.Р., Ю.Р.) воеводству, когда же Смоленск был отнят от Польшм, эта же города составлялн так называемую землю Оршанскую н былн прнсоедннены к Внтебскому воеводству» (Жнвогшсная Россня. Мн., 1993. С. 413). I Дуброўна, і Смаляны, і нават Друцк —усё гэта недалёка ад сучаснай Оршы. Таму менавіта яны сталі аб’ектам нашага даследавання. Можна зыходзіць і са сведчанняў пра тэрыторыю Аршанскага павета (згодна картаграфічнай выявы 1613 г. ў склад яго ўваходзілі Абольцы, Басея, Бялынічы, Варанцэвічы, Галоўчын, Друцк, Дуброўна, Дудаковічы, Каханаў, Княжыцы, Копысь, Радча, Смаляны, Стараселле, Стары Талачын, Цяцерын і інш.), але гэта значна расшырыць межы даследавання. Дарэчы, матэрыяльная культура гарадоў і паселішчаў Аршанскай зямлі (тыпы пабудоў і печаў, крой абутку, арнаментаваныя і неарнаментаваныя побытавыя рэчы, тыпы рамесных вырабаў і г.д.) сведчыць пра аднароднасць іх культурнага развіцця.
Аршанская зямля* — адна з самых старажытных на Беларусі. I бадай што адна з найменш даследаваных у межах азначанай тэмы. Хоць амаль што за трынаццаць тысячагоддзяў (самыя старажытныя матэрыяльныя знаходкі датуюцца XI тыс. да н.э.) тут развіўся і ў значнай ступсні захаваўся да нашых дзён багацейшы сацыяльнакультурна-мастацкі комплекс. У дайшоўшых да нас літаратурных творах і гістарычных дакументах, помніках матэрыяльнай і духоўнай культуры знаходзяць сваё адлюстраванне першабытнае мастацтва і прыклады сярэдневяковага горадабудаўніцтва, архітэктурныя збудаванні і духоўна-свецкая літаратура, асветніцкая дзейнасць, народнае мастацтва і садова-паркавая архітэктура. Менш, праўда, захавалася звестак аб традыцыйнай народнай культуры, побыце, звычаях, традыцыях народа, яго авалоданні сакрэтамі развіцця прыроды і мастацтва і інш. Знайсці іх — справа даследчыкаў. Тым больш што новыя метады гісторыка-культурных даследаванняў (напрыклад, экстрапаляцыі) дазваляюць спадзявацца на станоўчыя вынікі.
На Аршанскай зямлі знітаваны дагістарычная першабытнасць і Славянская Русь (Полацка-Віцебска-Смаленскае княжацкае кіраванне), багатае падзеямі ся-
* Тлумачэнне тэрміна «зямля» можна знайсці таксама: Заяц Ю. Мінская зямля: этапы фарміравання // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 4. С. 8—15.
рэдневякоўе і трагічны Новы час. Аршанскія, копыскія, друцкія падзеі тых далёкіх часоў знайшлі адлюстраванне ў літаратурных творах, летапісах, гістарычных дакументах. Напрыклад, у «Аповесці мінулых гадоў» Орша і Друцк упамінаюцца па два разы, у «Павучанні Уладзіміра Манамаха» Друцк упамінаецца двойчы, у Іпацьеўскім летапісе дзевяць разоў. Арыгінальным пісьмовым дакументам, безумоўна, мясцовага паходжання, з’яўляецца Друцкае евангелле, створанае ў XIV ст. Да гэтай часткі зямлі полацка-смаленскіх крывічоў мае адносіны, на думку Б.А. Рыбакова, і такая патрыятычная трактат-паэма, як «Слова аб палку Ігаравым».
Знаходзячыся ў сферы геапалітычных інтарэсаў некалькіх племянных саюзаў і княстваў, Аршаншчына хоць ніколі і не выступала як незалежнае самастойнае палітычнае аб’яднанне, але ў параўнанні з суседнімі тэрыторыямі ўсё ж мела свае спецыфічныя асаблівасці. I гаворка галоўным чынам можа ісці пра яе адметнае геаграфічнае становішча — выключна важнае з пункту гледжання гандлёвай і купецкай справы. Тут перакрыжоўвалася некалькі важных гандлёвых шляхоў, адсюль тавары ішлі як на Усход і Захад, так і на Поўдзень і Поўнач. Напрыклад, праз Смаленск — Оршу — Барысаў — Слонім — Брэст ішоў стары гандлёвы шлях з Масквы ў Полыпчу, праз Смаленск — Оршу — Барысаў — Лагойск — Маладзечна — Крэва —з Масквы на Вільню.
Можа, таму ў свой час і выказвалася думка аб «варяжском корне» беларускіх гарадоў. Напрыклад, вядомы даследчык беларускай гісторыі і этнаграфіі Е.Р. Раманаў у 1908 г. пісаў: «Лукомль лежал на одном нз путей, по которому варяжскме дружнны совершалн свон походы в Внзантню... н вместе с Друцком был важнейіішм опорным пунктом прм нх походах». Праўда, доказы нарманскага паходжання Полацка, Друцка, Копысі (хоць нарманы бывалі ў беларускіх гарадах даволі часта) так і не выяўлены.
3 Друцкам, Оршай, Копыссю і іх ваколіцамі звязаны імёны такіх гістарычных знакамітасцей, як полацкія князі Рагвалод і Усяслаў Чарадзей, друцкія князі Барыс і Рагвалод, кіеўскі князь Уладзімір Манамах і мінскі Глеб, Леў Сапега і Напалеон, расійскія цары Аляксей Міхайлавіч і Петр I і інш.
У розная гады тут жылі і працавалі вядомыя дзеячы беларускай мастацкай культуры Філон Кміта-Чарнабыльскі, Васіль Цяпінскі, Іаіль Труцэвіч, Спірыдон Собаль, Афанасій Філіповіч. Тут нарадзіліся дзеячы рускага мастацтва —перакладчык Міхаіл Урончанка, паэт Пётр Шумахер, мастак Сяргей Заранка, жыў, працаваў і пахаваны ў Смалянах польска-беларускі паэт Тамаш Зан.
Оршу і яе ваколіцы наведалі і пакінулі свае апісанні паслы Свяшчэннай Рымскай імперыі Зігмунд фон Герберштэйн (20-я гады XVI ст.), Ганс-К.абенцаль фон Просег (1575), Стэфан Хейс (1593) і Іаган Георг Корб (1698—1699), італьянскі падарожнік з Венецыі Рафаэле Берберыні (1565), расійскі дзяк-падарожнік Трыфан Карабейнікаў (канец XVI ст.), паплечнік Пятра I граф Пётр Андрэевіч Талстой, нямецкі падарожнік барон А. Меерберг і пасол Рэчы Паспалітай у Расіі Б. Танер (60-я гады XVII ст.), двойчы англійскі гісторык і асветнік Уільям Кокс (канец XVIII ст.), рускі паэт і дзяржаўны дзеяч Г.Р. Дзяржавін, расійскі акадэмік В.М. Севяргін і англійскі прапаведнік Роберт Пінкертон (пач. XIX ст.) і інш.
Даследаваннямі расійскіх (першыя даследаванні Аршанскага гарадзішча праведзены ў пачатку 60-х гадоў XIX ст. навуковай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам расійскага навукоўца Дз.М. Струкава), беларускіх археолагаў выяўлены дзесяткі гарадзішчаў, якія сведчаць аб заселенасці Аршанскай зямлі ў далёкія часы.
Старажытныя гарадзішчы, напрыклад, банцараўскай культуры, выяўлены каля вёсак Баева, Баброва, Вежкі, Дняпроўка (урочышча Германы), Каўровая (урочы-
Віцебскага павета XV! ст.
мяжа
Межы валасцей / пагостаў X—XII стст.
Земляны вал гарадзішча на беразе р.Лешча.
шча Гарадзец), Карабанавічы, Кісялі, Ляды, Ганчарова, Ступкі, Чырына (Дубровенскі раён), Кісялі (Талачынскі раён), Барэйшава, Вярхоўе, Грышаны, Гараны, Замошша, Забалацце, Ляўкі, Лешча, Кісялі, Навасёлкі, Пагост, Рэпухава, Царковішча (Аршанскі раён) і інш. У наваколлі гарадзішчаў (у раннім сярэдневякоўі) часам знаходзіліся неўмацаваныя паселішчы, насельніцтва якіх займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рамесніцтвам, паляваннем і інш. У выпадку небяспекі людзі, захапіўшы ўсё неабходнае, перабіраліся на гарадзішчы, якія, па сутнасці, былі абшчыннымі цэнтрамі-сховішчамі. Як сведчаць краязнаўцы, старажытныя курганы, могільнікі, валатоўкі знойдзены таксама каля вёсак Антавіль, Высокае, Жалезнякі, Крапіўна, Ларынаўка, Машкова, Межава, Пляханы, Папоўка і інш. Менавіта знаходкі з курганаў, у якіх галоўным чынам з VIII—IX стст. на Аршаншчыне пачалі хаваць нябожчыкаў, сведчаць аб заселенасці тэрыторыі і сацыяльнай дыферэнцыяцыі насельніцтва, яго матэрыяльнай культуры і культурных сувязях, ідэалагічных уяўленнях.
Дарэчы, адным з першых яшчэ ў 1889 г. курганныя могільнікі Аршаншчыны (Гразівец) XI—XII стст. даследаваў рускі археолаг М.Е. Брандэнбург. У наш час тэрыторыю Аршаншчыны актыўна вывучаюць беларускія археолагі У.П. Ксяндзоў, В.М. Ляўко, Г.В. Штыхаў, Л.В. Аляксееў, Ю.А. Заяц і інш. Напрыклад, У.П. Ксяндзоў у 1980-я гады вывучаў адну з найбольш старажытных на Аршаншчыне стаянак чалавека каменнага веку, размешчаную за 50 м ад в. Берасценава, што на беразе Дняпра. I менавіта тут былі знойдзены сляды мезалітычнай грэнскай археалагічнай культуры IX—VIII тыс. да н.э. Ён жа даследаваў і другі помнік грэнскай культуры — селішча на беразе Дняпра (500 м ад гарадской мяжы Оршы). Былі знойдзены вырабы першабытных прылад працы з крэменю: сякеры, нажы, скоблі, праколкі, разцы, скрабкі, рэшткі тагачасных лукаў і стрэл. А на паўночнай ускраіне Оршы (паміж в. Прыдняпроўе і аўтамабільнай дарогай) археолагам знойдзена майстэрня каменнага веку. Абследавана больш за 3 тыс. крамянёвых прылад працы. Сярод шматлікіх прадметаў асабліва вылучаюцца крамянёвыя адшчэпы, вуглавыя і бакавыя разцы, праколкі, пласціны, нуклеусы, скоблі, разцы, нажы, зубчатыя прылады.
Цікавасць выклікае і даследаваная У.П. Ксяндзовым мезалітычная стаянка грэнскай культуры каля в. Чыжоўка Дубровенскага раёна (VII тыс. да н.э.). Былі знойдзены шматлікія крамянёвыя прылады працы і адыходы іх вытворчасці. Сярод іх нуклеусы (з якіх здымалі загатоўкі для выбару прылад працы), адшчэпы і пласціны (з
Старажытнае гарадзішча ў вёсцы Гараны.
іх выраблялі прылады працы), скрабкі (для апрацоўкі шкур жывёл), укладышавыя прылады (аснашчаліся прылады рыбалоўства і палявання), сякучыя прылады, скоблі.
Адносна болын «маладымі» (V—III тыс. да н.э.) з’яўляюцца археалагічныя помнікі навакаменнага веку — неаліту: верхнедняпроўскай культуры на левым беразе р. Друць каля вёсак Малая Арава, Вуголшчына, Зарэчча, Лубяны Круглянскага раёна (землі былога Друцкага княства). Як сведчаць археолагі (у тым ліку У.П. Ксяндзоў), верхнедняпроўская неалітычная культура цесна звязана з днепра-дзяснінскай мезалітычнай культурай (варыянт сожскай культуры), і гэтыя сувязі праследжваюцца ў падабенстве наканечнікаў стрэл, разцоў, скрабкоў, сякер авальнай формы.
Неаліт вядомы многімі адкрыццямі ў развіцці першабытнай мастацкай (у першую чаргу матэрыяльнай) культуры. З’явіліся новыя прылады працы з каменю, сталі больш дасканалымі прыёмы іх апрацоўкі: пілаванне, шліфаванне, свідраван-
не. Сярод прылад працы (каменныя сякеры, цёслы, скоблі, долаты і інш.) вылучаюцца камбінаваныя з крэменю, смалы і дрэва. Напрыклад, мікраліты ўяўляюць дробныя пласціны-ўкладышы, якія замацоўваліся смалой у выразаных пазах касцяных або рагавых прылад. Аб развіцці палявання сведчаць шматлікія знаходкі наканечнікаў дзідаў, дроцікаў, стрэл, касцяных кінжалаў з крэмніевымі ўкладышамі ў пазах нажоў, лёзаў і інш. Але найбольш важным дасягненнем эпохі неаліту з’явілася развіццё керамічнай вытворчасці шляхам абпальвання гліны, якая магла захоўваць нададзеную ёй форму. Старажытны посуд вырабляўся ўручную, даволі багата арнаментаваўся (на вонкавы бок паверхні наносіўся арнамент у выглядзе адбіткаў грабеньчатага або зубчатага штампа ў спалучэнні з ямкавымі ўцісканнямі), потым абпальваўся на агні. У выніку вынаходніцтва глінянага посуду з’явіліся новыя магчымасці ў прыгатаванні і захоўванні
Гпіняная пасудзіна эпохі неаліту.
ежы. Дарэчы, фрагменты пасудзін (са-
мая масавая катэгорыя знаходак на старажытных паселішчах) нясуць цікавую інфармацыю пра старажытную ганчарную вытворчасць, выкарыстанне прыродных рэсурсаў, мастацкія густы чалавека.
Пачаткі архаічнай архітэктуры зафіксаваны ў рэштках драўляных, паўзямлянкавых (паглыбленыя ў зямлю да 0,5 м) жытлаў круглай ці авальнай формы. Плошча іх дасягала 8—12 м . Каля жытлаў і ў саміх жытлах (часцей у цэнтры) размяшчаліся адкрытыя агнішчы і ямы-паграбы. На развіццё рамесніцтва, больш развітага, чым у мезаліце, указваюць рэшткі крамянёвых прылад — наканечнікаў стрэл і дзідаў, апрацаваных з Гпіняная пасудзіна бронзавага веку. двух бакоў сякер, цёслаў, адбойнікаў,
нажоў і інш. Знойдзены таксама і прылады, з дапамогай якіх апрацоўвалі крэмень —разцы і свярдзёлкі. Крамянёвыя прылады працы V—II тыс. да н.э. знойдзены на старажытных паселішчах каля в. Чыжоўка Дубровенскага раёна.
У неаліце на Беларусі менавіта па кераміцы, арнамент якой «вызначаецца распрацаванасцю форм і прапорцый, многія гліняныя пасудзіны былі сапраўднымі творамі першабытнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва».
Канец III—пачатак II тыс. да н.э. на Беларусі звязаны з пачаткам бронзавага веку. На Аршаншчыне сляды культуры гэтага часу зафіксаваны ва ўрочышчы каля в. Рагозіна (за 5—6 км ад пас. Арэхаўск), на берагах р. Друць. На адной з ці-
кавейшых стаянак старажытнага чалавека сярэднедняпроўскай культуры знойдзена мноства керамічных асколкаў, бронзавых пацёкаў, шлакаў, што сведчыць пра заняткі насельніцтва бронзаліцейнай вытворчасцю (прыкладна з сярэдзіны II тыс. да н.э.)Яшчэ ў 1930-я гады беларускія археолагі А.М. Ляўданскі і С.А. Дубінскі на могільніку ва ўрочышчы Гразівец (за 5 км ад гарадскога дзядзінца) знайшлі доказы (шылы, сякеры, упрыгожанні, наканечнікі дзідаў), што ў познім бронзавым веку пачаўся выраб бронзавых рэчаў і арыгінальных з прывазной сыравіны (Скандынавія, Карпаты), і з пераплаўленых нягодных або сапсаваных рэчаў. Дарэчы, шмат якія рэчы-сведкі бронзавага, нават каменнага вякоў зберагаюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і археалагічным музеі БДУ. Есць яны і ў музеі гісторыі і культуры г. Орша.
У эпоху бронзавага веку на Аршанскай зямлі з гліны (у яе дамешвалі пясок, шамот і дробны кварц) выраблялі гаршкі, кубкі, слоікі, чашы з шараці яйцападобным тулавам, слоікападобныя пасудзіны з плоскім дном. Найбольш характэрныя гаршкі гэтага часу з высокай адагнутай шыйкай і выпуклым тулавам. Верхняя частка посуду ўпрыгожвалася адбіткамі шнура, лінейнага ці зубчатага штампа, наразнымі лініямі, пазногцевымі або пальцавымі ўцісканнямі, якія ўтваралі гарызантальныя і дыяганальныя (трохвугольныя і «ў елачку») рады арнаментаў. Адной з характэрных прыкмет матэрыяльнай культуры сярэднедняпроўскіх плямёнаў былі каменныя сякеры з прасвідраванай адтулінай. Што датычыцца жытлаў насельніцтва бррнзавага веку, то яны былі наземныя, слупавой канструкцыі плошчай да 50 м2 і паўзямлянкавыя плошчай каля 10 м2.
Але найбольшага росквіту першабытная мастацкая культура дасягнула ў жалезным веку (VII ст. да н.э. —V ст. н.э.). Сведчанне таму — даследаваныя старажытныя гарадзішчы і селішчы днепра-дзвінскай, банцараўскай і іншых культур каля вёсак Чаркасова (урочышча Замчышча), Барадзіно (урочышча Гарадок), Халмы (урочышча Юрцюсава), гарадзішча каля в. Вялікае Бабіна, селішча паміж вёскамі Пішчалава і Гародня, старажытнае гарадзішча на правым беразе р. Печаніца каля в. Кучына (першыя звесткі аб ім былі надрукаваны ў 1873 г.), гарадзішчы каля вёсак Карабанавічы і Вежкі Дубровенскага раёна, на правым беразе р. Усвейка каля в. Шашалаўка Талачынскага раёна і іншыя. Аршанская зямля, як паказалі археалагічныя даследаванні, была зонай сутыкнення і ўзаемнага пранікнення носьбітаў розных культурных масіваў (у Віцебскім Падзвінні і міжрэччы Заходняй Дзвіны і Дняпра — банцараўская культура, у Смаленскім Падняпроўі —тушамлінская, у Магілёўскім — калочынская і інш.). У выніку такога ўзаемадзеяння атрымаліся такія соцыякулыурныя мадэлі славянскага і
Упрыгожанні зарубінецкай культуры, выяўленыя на Аршанскай зямлі.
балцкага этнасаў, у якіх можна сустрэць знаходкі, характэрныя для дзвюх або нават трох блізкіх археалагічных культур. Напрыклад, на адным толькі гарадзішчы каля в. Рагозіна знойдзены рэшткі адразу трох археалагічных культур — мілаградскай (VII—III стст. да н.э.), днепра-дзвінскай (VIII ст. да н.э. —IV—V стст. н.э.) і штрыхаванай керамгкі (VII—V стст. да н.э. — IV—V стст. н.э.), што сведчыць аб заселенасці і актыўнай вытворчай (знойдзена льячка) і культурнай дзейнасці і ў гэтай мясцовасці ад VIII—VII стст. да н.э. да IV—V стст. н.э. Каля в. Задроўе знойдзены доказы існавання зарубінецкай і банцараўскай культур —кавалкі шлаку, фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, кавалкі посуду і іншыя знаходкі. Да днепра-дзвінскай культуры, культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны і эпохі Кіеўскай Русі адносяцца знаходкі ва ўрочышчы Германы каля в. Дняпроўка Дубровенскага раёна — абломкі гліняных пасудзін, мур і рэшткі драўляных насцілаў.
Пры раскопках, праведзеных на гарадзішчы каля в. Чаркасова, знойдзена шмат цікавых рэчаў — кераміка, амулеты, касцяныя праколкі, пярсцёнак, вырабы з бронзы, свінцовая пячатка і інш. Пры гэтым, апрача банцараўскай, адзначаюцца рысы археалагічных культур пянькоўскай і тушамлінскай. Культурны пласт тут дасягае да 3,2 м. Пры раскопках, праведзеных у 1920-я гады С.А. Дубінскім (1928), гарадзішча каля в. Дняпроўка, А.Л. Аніхоўскім (1922) і А.М. Ляўданскім (1928) каля в. Чаркасова, былі выяўлены сляды жыццядзейнасці крывічоў XI—XII стст.
Аб станаўленні старажытнай архітэктуры на гарадзішчы сведчаць рэшткі жытлаў, а таксама бярвенняў хваёвага і дубовага дрэва, моцна абгарэлыя, якія знахо-
Гарадзішча каля вёскі Чаркасова.
дзіліся ў ніжнім гарызонце культурнага пласта разам са штрыхаванай керамікай (галоўным чынам гліняны посуд), знешняя, часта і ўнуграная, паверхня якога пакрыта штрыхамі. На кераміцы банцараўскай культуры не наносіліся штрыхі, якія тыповыя для штрыхаванай керамікі культуры. Калі гаршкі апошняй параўнальна невысокія і маюць значна пашыраную верхнюю частку, то формы пасудзін банцараўскай культуры адносна выцягнутыя і гладкасценныя. Тыпалагічна яны стаяць бліжэй да кола культур пражскага складу. Нажы, прасліцы, сярпы і ў цэлым аблічча рэчаў банцараўскай культуры мае шматлікія аналогіі з вырабамі зарубінецкай культуры. Відаць, гэта былі рэшткі жытлаў плямён днепра-дзвінскай і банцараўскай культур, якія жылі на гарадзішчы ў раннефеадальным часе.
Для засялення часцей за ўсё выбіраліся ўзвышаныя ўчасткі на берагах рэк і азёр, якія агароджваліся ўздоўж краю пляцоўкі. Жылыя пабудовы размяшчаліся на некаторай аддегласці ад агароджы, таксама ўздоўж краю пляцоўкі. Гэта былі, галоўным чынам, паўзямлянкі зрубнай канструкцыі, заглыбленыя ў зямлю да 70^80 см (падобныя на позназарубінецкія). У некаторых раскопах былі знойдзены рэшткі наземных жытлаў слупавой канструкцыі, якія на 1-м этапе складаліся з некалькіх камер і былі разлічаны на вялікую сям’ю. Пазней (у канцы I тыс. да н.э.) іх змянілі невялікія аднакамерныя пабудовы для малых сем’яў. Сцены былі з бярвенняў, унутры жылля размяшчалася печ-каменка, радзей —агнішчы, выкладзеныя з дробных камянёў і пакрытыя пластом гліны (таўшчынёй да 20 см). Памеры камянёў былі розныя —ад 0,08—0,1 да 0,4—0,45 м у папярэчніку. У жытлах культуры штрыхаванай керамікі печы часцей за ўсё размяшчаліся ў далёкім ад увахода куце. Дарэчы, у жытлах днепра-дзвінскай і зарубінецкай культур былі толькі агнішчы. Пры гэтым у паселішчах зарубінецкай культуры яны размяшчаліся ў адным з кутоў жытла і былі адкрытыя. Амаль на ўсіх помніках каля жытла знойдзены ямы-паграбы для захавання ежы. Цэнтральная частка селішча (гарадзішча), якая не забудоўвалася, выкарыстоўвалася, відаць, для грамадскіх патрэб, тут жа размяшчаліся і гаспадарчыя пабудовы. Цікава, што ў наш час рэканструкцыя гэтых пабудоў успрымаецца як своеасаблівае адзінства функцыянальнай канструкцыі і гарманічнай мэтазгоднасці (У.М. Конан).
Марфалагічна такія пасяленні складаюць дзве групы помнікаў:
першая умацаванае гарадзішча + неўмацаванае паселішча + могільнікі;
другая'. неўмацаванае паселішча + могільнікі (В.М. Ляўко).
Рэчы, знойдзеныя ў курганах каля вёскі Чаркасова і ва ўрочышчы Гоазівец каля Оршы.
Бронзавыя і шкляныя ўпрыгожанні з курганоў каля вёскі Чаркасова.
Першыя ў X — пачатку XI ст. — найбольш набліжаныя да протагарадоў і менавіта большасць іх з цягам часу разрасцецца ў гарады. Праўда, захаваюцца і такія, што застануцца цэнтрамі акругі па збіранні даніны і яе кіраванні (пагостамі). У Аршанскім Падняпроў’і пагосты былі і на правым, і на левым беразе р. Дняпро. Найбольш вядомым з’яўляецца пагост у басейне р. Адроў з цэнтрам на гарадзішчы каля в.Чаркасова. Ён датуецца X —мяжой XII—XIII стст. і ўяўляе сабой археалагічны помнік першага тыпу, у якім вылучаюцца гарадзішча, селішча і могільнікі. Археолаг А.М. Ляўданскі, які даследаваў могільнік у канцы 1930-х гадоў, выявіў 136
Кераміка 3-й чвэрці 1-га тыс. н.э. : 1 — Чаркасова, 2,3 — Гарадок, 5, 6, 7 — Кісялі.
Кераміка IX cm.: 4, 8 — Кісялі.
Гаршкі з курганных могільнікаў Аршанскага Падняпроўя X—XI cm cm.: 1, 2, 3, 5, 6 •— Драздова, 4 — Голашава.
насыпаў і даследаваў 22 з іх. Чаркасоўскі пагост быў даволі развітым пасяленнем. Яго жыхары займаліся ганллем, рамесніцтвам, земляробствам, паляваннем. Знойдзеная тут амфарка «кіеўскага тыпу» указвае на сувязь паселішча з Кіевам.
Як сведчаць археолагі (Г.В. Штыхаў, У.П. Ксяндзоў, А.Р. Мітрафанаў, В.М. Ляўко, Ю.І. Драгун, Л.Д. Побаль. Э.М. Загарульскі), насельніцтва Аршанскай зямлі ў жалезным веку актыўна займалася рамесніцтвам, найперш здабычай і апрацоўкай жалеза і бронзаліцейнай вытворчасцю (фібулы, шпількі рознага прызначэння, бранзалеты, шыйныя грыўні, скроневыя кольцы, завушніцы, сярпы, нажы, шылы, іголкі, розная зброя); ганчарствам (ляпныя слабапрафіляваныя гаршкі, гладкасценны посуд слоікападобнай формы, пласкадонныя грубаляпныя гаршкі, груба^япныя і глянцаваныя неарнаментаваныя міскі і інш.; частка керамікі ўпрыгожвалася арнаментам у выглядзе насечак, ямак, адтулін); ткацтвам (прасліцы бочкападобных і акруглабокіх форм); апрацоўкай косці (шпількі з адтулінамі і без адтулін у галоўцы, іголкі, накладкі на рэчы, амулеты з зубоў буйных жывёл і інш); апрацоўкай дрэва. Калі ўлічваць геаграфічнае становішча Аршанскай зямлі (з аднаго боку, дачыненасць да такіх старажытных культурных цэнтраў, як Полацк, Смаленск, Друцк, нават Кіеў і, з другога, знаходжанне яе ў вярхоўях такой знакамітай ракі, як Дняпро), то можна бачыць, што яна была месцам актыўнага перамяшчэння народаў, якое адбывалася ў тыя далёкія часы: у VII ст. да н.э. — IV ст. н.э. туг жылі балцкія плямёны — літвы, лотвы, латыголі; у Ill—IV стст. н.э. маглі знаходзіцца скіфы і сарматы; з V ст. н.э. — засяліліся плямёны позняга этапу зарубінецкай культуры (ЛД. Побаль), як на паселішчах ужо занятых штрыхавікамі і днепра-дзвінцамі (Чаркасова), так і на всльнай прасторы (в. Вусце).
Менавіта жыллёва-гаспадарчы комплекс каля в. Вусце дае нам уяўленне аб архітэктурным вырашэнні такіх забудоў. Жытло зрубна-слупавой кан-
струкцыі, прамавугольнае ў плане, памеры 3—3,6 х 3,8—4 м. У цэнтры жытла — каменнае агнішча ў яме, каля жытла — гаспадарчыя ямы (некаторыя даследчыкі лічаць мясцовых старажытных жыхароў нашчадкамі скіфаў, некаторыя называюць славянамівенедамі, адносна VI—IX стст. н.э. гавораць аб крывічах і менавіта аб крывічах полацкіх, пскоўскіх, смаленскіх). Навукоўцы лічаць, што, з аднаго боку, на працягу ўсяго I тыс. н.э. ішло напаўненне Верхнедняпроўскага рэгіёна [па р. Лучоёе крывічы спускаліся на поўдзень у Аршанскае Падняпроўе да возера Арэхаўскае (Аршанскі раён), на рэкі Дняпро і Вярхіта (Дубровенскі раён)] носьбітамі славянскага этнасу (і праз працэсы інфільтрацыі, і праз працэсы асіміляцыі плямён) і, з другога, — матэрыяльная культура новага этнасу насіла адкрыты характар. Таму і адчуваюцца ў археалагічных знаходках рэчаў і прадметаў кіеўскія, смаленскія, скандынаўскія ўплывы.
Мяркуем, што для чытача цікавыя будуць разважанні вядомага аршанскага краязнаўцы Э.Э. Навагонскага, якія ён выказаў пры падвядзенні вынікаў свайго вывучэння розных варыянтаў водных шляхоў з Дняпра на Заходнюю Дзвіну: «... сёння можна выказаць меркаванне, што ў месцы, дзе знаходзілася паселішча Орша* (на Дняпры), у старажытнасці ў розныя стагоддзі перасякаліся водныя шляхі фіна-угорскіх плямён (верагодна, іх паўднёвае адгалінаванне), затым балцкага насельніцтва, а ўжо потым — славянскага насельніцтва. Так, на памяць аб сабе прадстаўнікі фіна-угорскага насельніцтва на поўнач ад нашага горада пакінулі воз. Вялікае Арэхаўскае, р. Аршыцу і паселішча Орша (Ор/ Ар) (рэчышча — А.Р., Ю.Р.), балты — рэкі Адроў (Ордаў), Ардзежанка, Ордышаўка і воз. Ордышава (Орд/Орт) (сярэдзіна воднага шляху —А.Р., Ю.Р.). Ну, a
Адна з археалагічных знаходак на Аршанскай зямлі.
Упрыгожанні крывічоў з курганнага могільніка Драздова.
* Есць меркаванні, што тапонім «Орша» мае угра-фінскае паходжанне (А.Рогалеў) і азначае «праточная вада» або «вада, якая цячэ ў рэчышчы».
Каменны крыж крывічоў, знойдзены на тэрыторыі былога Друцкага княства.
славяне — воз. Перавалачна (у корані — волак — А.Р., Ю.Р.). Болей нідзе ў Днепра-Дзвінскім міжрэччы няма такой канцэнтрацыі гідронімаў, што яўна сведчыць аб значным прыярытэце гэтага раёна перад іншымі месцамі магчымых водных перамяшчэнняў старажытных падарожнікаў».
Адзіны тэрытарыяльна-племянны масіў, у якім пераважалі крывічы, канчаткова склаўся на правабярэжжы р. Дняпро (Аршанскі і Дубровенскі раёны) да IX ст. Ён абмяжоўваўся на паўночным захадзе вярхоўямі р. Аршыцы, сістэмай азёр Арэхаўскае—Перавалачна—Карэсіна, р.Узменкай, на паўночным усходзе — р. Вярхіта і воз. Зеляноўскім, на поўдні — р. Дняпро. Да канца IX ст. частка абшчынных цэнграў
трансфармавалася ў племянныя [напрыклад, паселішча на тэрыторыі Друцка, гарадзішча каля в. Кісялі (Дымакуры)].
Археолаг В.М. Ляўко, абагульняючы вынікі фарміравання адзінай культурна-этнічнай супольнасці ў Верхнім Падняпроўі, паказвае, што стала здабыткам насельніцтва банцараўскай культуры ў выніку ўзаемадзеяння балцкіх і славянскіх плямён. Ад балтаў у спадчыну дасталася слабапрапрафіляваная мадэль посуду, частка гідронімаў рэгіёна і элементаў домабудаўніцтва (зрубныя пабудовы наземнага тыпу), а ад носьбітаў славянскага этнасу былі ўзяты «развітыя формы земляробства і металургіі, удасканаленыя жалезныя прылады працы, новы тып пасялення — селішчы, элементы домабудаўніцтва — паўзямлянкі, глінабітныя печы, архаічная славянская гідранімія, больш высокі ўзровень сацыяльнай арганізацыі». Змянілася таксама і керамічная вытворчасць, больш стала прафіляванага посуду, ён часткова арнаментаваўся пальцавымі ўцісканнямі, насечкамі па краі венчыка ці расчосамі. Характэрныяі і неарнаментаваныя, слабапрафіляваныя вырабы слоікавых форм.
Для плямён, што ў старажытнасці засялялі Аршанскую зямлю, вызначальным у светапоглядзе было язычніцтва, якое занатавала і духоўную і элементы матэры-
яльнай культуры.
Сведчанне таму — курганныя могільнікі, свяцілішчы, старажытныя каменныя ідалы (каменныя бабы, балваны, куміры, або ідалы, як сведкі культавага пакланення каменю), зафіксаваныя ў розных месцах Аршаншчыны, а таксама шматлікія ўпрыгожанні, абумоўленыя язычніцкімі сімволікай і міфалогіяй. Напрыклад, каля в. Стайкі знаходзіцца каменны ідал у выглядзе чалавека (такіх выяў язычніцкіх багоў на тэрыторыі Беларусі няшмат — усяго каля 30), на гарадзішчы каля в. Рагозіна знойдзены аж тры каменныя кронцы і г.д. Ідалы знойдзены таксама ў в. Смаляны і ў адным са старажытных курганоў каля былой в. Пляханы. Каменны ідал стаяў на кургане і каля в. Сімахі, але да нашага часу не захаваўся. Даследаванні археолагаў сведчаць, што ідалы, як правіла, знаходзіліся ў цэнтры круглай пляцоўкі, абранай пад свяцілішча, побач з ім было месца для рытуальнага вогнішча. Менавіта ў такіх месцах адбываліся маленні, варажба, рьггуальныя жэрабя, язычнікі прыносілі прысягу «по русскому закону... оружьемь свонм н Перуном богомь н Волосом СКОТЬЙМ богомь».
Для разумення ўстойлівасці старажытных поглядаў, успрыняцця іх не толькі далёкімі прародзічамі таго ці іншага народа, але і народнасцямі, якія змянілі ранейшае насельніцтва пэўнай тэрыторыі, цікавасць уяўляе вывад савецкай даследчыцы С.А. Плятнёвай адносна палавецкіх статуй: «Каменные йзваяняя стоялй... в спецйальных святнлйшах. Мм прйноснлйсь жертвы, о чем пйсал еше Нйзамй, йм поклонялйсь й просйЛй о помоіцй. Характерно, что вера в йх могушество сохранйлась в отдельных районах нашей страны вплоть до нашйх дней... Обрашаясь к
йзваянню, молйлйсь о хорошем урожае магло выглядаць свяцілішча. й верйЛй, что унйчтоженйе статуй ведет к разлйчным бедам — засухе, сйльным дождям й пр. ...Мы... сталкйвалйсь с обычаем мыть й белйть статуй перед всемм празднйкамй, а в XVIII—XIX вв. йм еше прйносйлйсь небольшйе жертвы... ».
Мяняліся формы язычніцкіх рытуальных дзеянняў, яны забараняліся, трансфармаваліся, а ў народзе захоўвалася іх галоўная функцыянальная накіраванасць — імкненне заручыцца добраўплывам касмічных уладароў. Калі ўлічваць даўнасць існавання чалавека, такіх помнікаў павінна было б быць значна больш. Але вядома і тое, што з прыняццем хрысціянства язычніцкія ідалы вынішчаліся. Адзінкі, якія зберагліся, ці то былі захаваны насельніцтвам, верным ранейшай рэлігіі, ці прыстасоўваліся царквой у мэтах умацавання праваслаўя на беларускай зямлі (на іх выбівалі або прымацоўвалі крыжы). Менавіта на Аршанскай зямлі, каля в. Дзятлава, знаходзіўся адзін з помнікаў такога спалучэння (язычніцтва і хрысціянства) — Рагвалодаў камень (дарэчы, гэта адзін з «гаворачых» помнікаў эпіграфікі XII ст.). Як сведчаць гісторыкі, мясцовыя жыхары называлі яго таксама БарысаГлебскім, Аршанскім, Уладзімірскім (да нашых дзён не захаваўся, узарваны ў 30-я гады XX ст.). I, напэўна, варта адзначыць, што ля вытокаў вывучэння гісторыі гэтага каменю быў знакаміты знаўца і збіральнік старажытнасцей мецэнат граф М.П. Румянцаў.
Як помнік старажытнасці Рагвалодаў камень быў адкрыты ў 1792 г. і апісаны Ц. Мальгіным і апублікаваны ў «Академнческйх Ведомостях». Пазней аўтар уключыў яго ў трэцяе выданне кнігі «Зерцало россяйскйх государей» (СПб, 1794). Яшчэ адзін запіс утрымліваецца ў «Жйвопйсной Россйй» (Т. 3., СПб., 1882): «В 1805 г. над камнем воздвйгнута часовня, но в 1812 г., прй нашествйй непрйятеля, она была разрушена. ...Теперь (т.е. в 1846 г. йлй 1867 г.) камень занймает всю середйну часовнй, оставляя вокруг себя узкую тропйнку, по коей можно обойтй кругом его». Е.Р.Раманаў быў задаволены, што важны гістарычны помнік «выратаваны ад знішчэння».
Рагвалодаў камень уяўляў вялізны валун (лічаць, што на Аршаншчыну ён трапіў у «ледавіковую эпоху»), даўжынёй 3 м і шырынёй 2,4 м, вышынёй да 3 м з высечаным шасціканцовым крыжам (вышыня 160 см). Спасылаючыся на Э.А.Ляўкова, нагадаем наступныя разважанні Я. Канкрына з апісання «Пра Рагвало-
Рагвалодаў камень.
даў камень»: «Енце до строятельства каплйцы й с самых древнях времен, как утверждают жятеля, ежегодно в день Борнса й Глеба отправлялось моленне на этом камне... Во времена генерала Зорйча (фаварыт Екацярыны II, які атрымаў Шклоў ад яе ў якасці падарунка — А.Р., Ю.Р.) шкловскйе кадеты откопаля камень этот й нашля его лежашям глубоко в земле... Памятнйк состойт не йз гранята... Пряходской свяшеннйк убеждал, что французы несколько раз разводялн на нем огонь... есля бы это был гранят, то поверхность его превратйлась бы в современный мусор»*.
Як спадзяванне людзей на добры ўраджай, на камені 15-сантыметровымі літарамі былі высечаны наступныя словы: «В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господй, помозй рабу своему ВасялйЮ в крешеняя яменем Рогволоду сыну Борясову».
Словы «сыну Борясову» не ўваходзілі ў літарны круг, а займалі месца ў цэнтры каля крыжа. Празмернае ўжыванне літары «і» замест «й» (сведчыць Э.А. Ляўкоў) гаворыць пра тое, што майстар, які пераносіў выяву на камень, або той, хто ім кіраваў, добра ведалі лацінку.
Заўважым, што адлік гадоў у надпісе прыведзены ад так званага «стварэння свету» і азначае 1171 г. Ёсць меркаванні, што камень азначаў і мяжу Друцкага княства з княствам Лукомскім. В.Л. Насевіч, напрыклад, лічыць, што адзін камень паставіў першы друцкі князь Барыс Усяславіч (ён знаходзіўся каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна, у напрамку на крайні пункт уладанняў Івана Бабы, старэйшага сына князя Сямёна Дзмітрыевіча Друцкага) — Рыдамль. Камень уяўляў сабой амаль квадратную пліту, на якой быў высечаны 8-канцовы крыж і па краях надпіс. Называлі яго «Кравец» або «Сцяпан». У 1936 г. пры будаўніцтве аўтамагістралі Мінск — Масква быў узарваны. Другі камень, паводле В.Л.Насевіча, які паставіў сын Барыса Рагвалод (Васіль), знаходзіўся на ўсход ад Коханава — прыкладна там, дзе ў XV—XVI стст. заканчваліся друцкія землі і пачыналіся аршанскія.
У Э.А. Ляўкова можна прачытаць, што народ вельмі шанаваў Рагвалодаў камень. Вось цікавае паданне: «...раней камень нагадваў сваімі абрысамі жывёліну, бо меў галаву і чатыры нагі. I быццам бы паміж ног, пад чэравам таго звера, была свабодная прастора, дзе пастухі хаваліся ад дажджу. Аднойчы млынар Марусевіч з Рудні вырашыў скарыстаць круглую галаву на жорны і адбіў яе. Толькі нічо-
* Вядомы беларускі даследчык беларускіх камянёў Э.А. Ляўкоў выказвае іншае меркаванне. Ён лічыць, што гэта была «нейкая цемнаколерная раскрышталізаваная магматычная або метамарфічная парода, напрыклад, дыярыт, гнейс або амфібаліт». Гл.: Ляўкоў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992. С. 111.
Карціна М.Рэрыха «Ганец». 1897 г. Такім бачыў мастак славянскае пасяленне.
га добрага з гэтага не выйшла: жорны самі змалоліся ў пясок, вынішчылі ўсю маёмасць і сям’ю млынара. Згарэў і млын».
Адзін са старажытных каменных крыжоў з выбітай на ім выявай крыжа, падобна Рагвалодаваму, знаходзіцца на старых вясковых могілках (у межах паселішча, як мяркуецца, XIII ст.) каля в. Казечкі, у вытоку рэчкі Пачаліца. На беразе Дняпра, ніжэй Оршы, размешчаны паклонныя камяні Апякун, Званец, Чартолле. Наогул на Аршанскай зямлі, як сведчыць краязнавец А. Шынкевіч, знаходзіцца больш за 10 розных варыянтаў высечаных выяў крыжа на старажытных каменных крыжах, вялікіх валунах, апрацаваных каменных плітах і інш. Былі і іншыя памятныя знакі (напрыклад, вялікі камень паміж вёскамі Расходна і Клімавічы ў Сенненскім раёне), якія сведчаць аб уважлівых адносінах людзей да сваёй даўніны. Але гэта ўжо часы вялікакняжацкага ўладарання, калі княжацкая ўлада аб’ядноўвала ў сабе функцыі ваеннага кіраўніка і жраца. А мы павінны вярнуцца да вытокаў гарадоў Орша, Друцк, Копысь як найбольш старажытных на Аршанскай зямлі (тым больш што паселішчам часоў Кіеўскай Русі, паводле А.М. Ляўданскага, папярэднічалі гарадзішчы жалезнага веку).
I ўвесь час важную ролю адыгрывалі рэкі Аршаншчыны, па якіх ажыццяўляліся зносіны з суседзямі, далёкімі і блізкімі тэрыторыямі. Невыпадкова, што адзін з даўніх гербаў горада (так лічыць А. Шынкевіч) змяшчае пяць стрэл на блакітным фоне: яны сімвалізуюць пяць рэк, якія адыходзілі ад Оршы ў два напрамкі па Дняпры і па рэках Аршыца, Адроў, Лешча.
Мы засяродзілі значную ўвагу на здабытках археалагічнай навукі, таму што менавіта адкрыцці і знаходкі археолагаў з’яўляюцца амаль што галоўным, а па асобных пытаннях і адзінай крыніцай (летапісныя і пісьмовыя крыніцы аб развіцці культуры і мастацгва ў Верхнім Падняпроўі, за выключэннем Друцкага евангелля, практычна адсутнічаюць) для вывучэння гісторыі культуры і культурна-мастацкага комплексу Аршанскай зямлі (асабліва ў першабытную эпоху). Менавіта даследаваныя курганныя могільнікі, гарадзішчы і паселішчы нясуць сучасніку звесткі аб заселенасці тэрыторыі, сацыяльнай дыферэнцыяцыі, культурных сувязях, ідэалагічных уяўленнях тагачаснага насельніцтва. Культурны пласт археалагічных помнікаў мае значную колькасць прадметаў побыту, прылад працы, інструментаў,
якія са значна большай паўнатой сведчаць пра эканамічнае жыццё і гаспадарчы ўклад насельніцтва.
Наша даследаванне — гэта ў нейкай ступені першая спроба даць сістэмнае, комплекснае разуменне гісторыі развіцця культуры і мастацтва ад старажытнасці да канца XIX ст. Мы не прэтэндуем на тое, каб стварыць завершаную і вычарпальную гісторыю культурнага развіцця Верхняга Падняпроўя, таму лакуны, як часавыя, так і па змесце могуць мець месца. Разумеючы, што знаёмства чытача з кнігай можа выклікаць пытанні, крытычныя заўвагі і парады, аўтары з удзячнасцю іх прымуць і выкарыстаюць у далейшай працы. На розных этапах працы над кнігай мы абмяркоўвалі яе змест з многімі калегамі і сябрамі, а таму карыстаемся магчымасцю выказаць ім падзяку за карысныя парады і дапамогу.
ГЛАВА I
МаСТАЦКАЯ КуЛЬТурА ЛрШАНСКАЙ ЗЯМЛІ ў рАННІМ СЯрЭДНЕВЯКруІ л/
Д&іна 4 . О АсінХорф
. J g ° j
Дубн^і^^ оАрэхаўсн /
С^'пайк^ оМвл.Бабіна
Спачатку некалькі слоў аб гістарычных этапах станаўлення і развіцця нацыянальнай мастацкай культуры на Аршанскай зямлі ад ранняга сярэдневякоўя да Новага часу. I, галоўным чынам, аб такіх яе накірунках, як горадабудаўніцтва, гарадская і сядзібная архітэктура, літаратурная творчасць, асветніцтва, дэкаратыўна-прыкладное і народнае мастацтва. На наш погляд, тут могуць быць вызначаны такія перыяды:
— IX—XIV стст. — старажытнаўсходнеславянскі перыяд ;
— XIV—XVI стст. —Аршанская зямля [з 1382 г. Аршанскае (Рэшскае) намесніцтва] у складзе ВКД;
— XVI — 80-я гады XVIII ст. (Аршанская зямля ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай);
— 80-я гады XVIII —канец XIX ст. (Аршанская зямля ў складзе Расійскай імперыі).
Ужо з IX ст. пачынаецца новы этап у развіцці ранняга сярэдневякоўя. Як сведчаць гісторыкі, да гэтага часу сфарміраваліся асноўныя рысы новай эпохі. Папершае, на месцы плямёнаў, якія раней аб’ядноўваліся ў археалагічныя культуры (банцараўская, тушамлінская і інш.), стварыліся саюзы плямён: крывічы (полацкія, смаленскія, пскоўскія), дрыгавічы, радзімічы і інш., над якімі ўладарыў кіеўскі князь (усходнія аўтары IX ст. называлі яго Каганам). Па-другое, у азначаных племянных саюзах з’яўляюцца свае цэнтры — Полацк, Смаленск, Кіеў, Ноўгарад, актыўна фарміруецца феадальная культура. Па-трэцяе, ідзе актыўны працэс дыферэнцыяцыі грамадства, яго трансфармацыі ў раннекласавыя «княжанні» — правобразы дзяржаў — Кіеўскага, Полацкага, Смаленскага. Адначасова ўмацоўваецца княжацкая ўлада, якая імкнецца падпарадкоўваць сабе новыя тэрыторыі, усталёўваць межы паміж княствамі, фарміраваць новую дзяржаўна-царкоўную ідэалогію.
Могуць быць і іншыя падыходы да перыядызацыі. Але, на наш погляд, менавіта падзел на прапанаваныя перыяды дазваляе ў кожным з іх вылучыць вызначальныя культурныя элементы, вакол якіх канцэнтруецца жыццё рэгіёна, ідзе ўмацаванне культурна-мастацкага ядра. Ды з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага пункту погляду такая перыядызацыя будзе апраўдана.
Першыя звесткі аб гарадах мы знаходзім у розных крыніцах: пра Оршу, Друцк — у «Аповесці мінулых гадоў», «Павучанні Уладзіміра Манамаха» (1078), Іпацьеўскім летапісе (складзены ў канцы XIII ст.). Яны звязаны галоўным чынам з ваеннапалітычным міжусобным процістаяннем. Напрыклад, у «Аповесці мінулых гадоў» чытаем: «... Пасля таго, месяца ліпеня ў Ю.дзень, Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад (сыны Яраслава Мудрага —А.Р., Ю.Р.), цалаваўшы крыж святы да Усяслава, гаварылі яму:
«Прыйдзі да нас, і не ўтварым табе зла». Ён жа (полацкі князь Усяслаў Брачыславіч —А.Р., Ю.Р.), спадзеючыся на цалаванне крыжа, «прнехал лодкою по Днепру к Орше, где Ярославовнчн стоялн». Да Ізяслава ў шацёр прыйшоў, і там схапілі Усяслава на Ршы каля Смаленска, пераступіўшы крыж...»
Існаванне Оршы ў XI ст. спрабаваў абгрунтаваць з дапамогай археалагічных даследаванняў беларускі гісторык і археолаг Ю.ІДрагун. Ён лічыў, што знойдзеныя пры раскопках гарадской тэрыторыі рабрыстыя пацеркі, пацеркі-лімонкі, крэсіва з язычком і інш. адносяцца менавіта да XI ст. М.І.Ермаловіч выказваў думку, што Орша была аддадзена полацкаму князю за яго ўдзел у паходзе паўднёварускіх князёў на туркаў. Гэты факт, праўда, аспрэчваецца іншымі даследчыкамі.
Старажытнае гарадзішча Оршы каля сутокаў Аршыцы і Дняпра.
А.А.Мяцельскі, напрыклад, лічыць, што ў 1067 г. Оршы наогул не было, і горад пачаў складвацца толькі ў XV ст. Ю.А. Заяц таксама прытрымліваецца такой думкі: выраз летапісца «на Ршн у Смолнньска» ўказвае, па-першае, што ў 1067 г. правабярэжжа Дняпра было падуладна Смаленску, па-другое, што горада Оршы ў той час яшчэ не было; у летапісах дадатковая «прнвязка» гарадоў, тады яшчэ нешматлікіх і таму добра вядомых, не давалася.
Горад Орша, як паказалі археалагічныя раскопкі апошніх гадоў, быў заснаваны ў пачатку XII ст. Беларускі археолаг В.М. Ляўко выказвае думку, што крэпасць Орша паміж 1104 — 1116 гг. мог пабудаваць Глеб Усяславіч Мінскі, каб супрацьстаяць далейшаму пашырэнню Смаленскага княства на захад у бок Полацкай зямлі. I археалагічныя раскопкі 1988 г., і работы ў 1989—1999 гг. пацвярджаюць такую думку. Даследаванні вала і культурнага пласта, які быў пад валам, дазволілі В.М.Ляўко зрабіць вывад, што Оршу можна лічыць «градам» з моманту ўзвядзення ўмацаванняў на гарадзішчы, з пачатку XII ст. Менавіта з гэтага часу за штучным ровам, з напольнага боку гарадзішча за р. Аршыца пачынае фарміравацца гарадскі пасад.
3 археалагічных і пісьмовых крыніц, навуковых даследаванняў можна зрабіць вывад, што крэпасці Орша, Стражава, Дняпроўка (рэшткі ўмацаваных гарадзішчаў тут выяўлены археолагамі С.А.Дубінскім у 1928 і В.МДяўко ў 1994), якія знаходзіліся прыкладна на аднолькавай адлегласці адна ад адной (гэта лінія завяршалася гарадзішчам каля в. Ганчарова сучаснага Дубровенскага раёна), фіксавалі гранічную метку і стваралі важны абарончы рубеж Полацкай дзяржавы на правым беразе р. Дняпро. Стаўшы ключавым фарпостам Полацкай дзяржавы, Орша паступова пераняла функцыі цэнтра ад пагоста каля в. Чаркасова, які быў заснаваны тут кіеўскімі ўладамі яшчэ ў X ст. Такім чынам, Аршанская воласць як тэрытарыяльна-адміністрацыйная раннедзяржаўная структура набывае фіксаваныя граніцы. На поўначы і ўсходзе яна мяжуе з Віцебскай воласцю, якая ўжо ў XI ст. ўвайшла ў склад Полацкай зямлі; на поўдні абмяжоўвалася берагам р. Дняпро, на захадзе межавала з Друцкай воласцю.
У Іпацьеўскім летапісе (знойдзены ў XVIII ст. ў Іпацьеўскім манастыры, каля г. Кастрама) аб г. Орша запісана: «... і ўзяў Вячаслаў (малодшы сын Уладзіміра Манамаха —А.Р., Ю.Р.) Ршу і Капысу». На ўзяцце ў 1116 г. Оршы «прыступам» указвае і знакаміты расійскі гісторык В.М.Тацішчаў у сваёй «Гісторыі расійскай
Усяслаў Брачыславіч з сынамі пераязджае Дняпро. Мініяцюра з Радзівілаўскага летапісу.
з самых старажытнейшых часоў». Пагодзімся з Л.В. Аляксеевым, што пасля паражэння мінскага князя Глеба ад войска Уладзіміра Манамаха ў 1116 г. «Копысь, лежашая на смоленской стороне Днепра, была прнсоедмнена к Смоленску, а Орша возвраіцена Полоцку». Дарэчы, барацьба Полацка і Смаленска за Оршу і Копысь будзе ісці некалькі стагоддзяў і прадугледжваць галоўную мэту —усталяванне свайго кантролю за такой важнай воднай магістраллю, якой з’яўляецца р. Дняпро. Да ведама сучасніка нагадаем думку яшчэ аднаго навукоўца. Пасля даследаванняў старажытнага гарадзішча Оршы ў 1926 г., археолаг А.М. Ляўданскі зрабіў вывад, што менавіта гэта гарадзішча служыла «первоначальным укрепленмем города», час узнікнення якога «не ранее X н не позже XI века». Дарэчы, і вядомы беларускі навуковец Г.В. Штыхаў сцвярджае: «...детмнец Оршм располагался на мысу прн впаденян Орішшы в Днепр. Здесь в XI в. прм князе Всеславе Брячнславовнче был основан населенный пункт на восточных рубежах Полоцкого княжества. Ранее этого временн Орша так же, как н соседняя Копысь, не сушествовала».
Такім чынам, звестак аб існаванні Оршы (Ршы) у XI —XII стст. дастаткова. На жаль, яны нічога не распавядаюць пра самую Оршу: ці гэта крэпасць у вусці р. Аршыца, ці вялікі горад... В.М. Ляўко прыкладна так вырашае нашу задачу: «Месца палажэння гарадзішча не выпадкова. Яно... з’яўляецца горадафарміруючым цэнтрам, ад якога разыходзіліся ў бакі сярэдневяковыя пасады». Паселішча на мысе паслужыла асновай для ўзвядзення ў пачатку XII ст. дзядзінца-крэпасці, абнесенага сцяной з дрэва і гліны. Гарадзішча-крэпасць ад прылеглай тэрыторыі з напольнага боку было аддзелена штучным ровам, пракапаным паміж Дняпром і Аршыцай.
Больш бедныя на звесткі аб Оршы XIII і XIV стст. У XIII ст. горад згадваецца ў сувязі з тым, што ў 1262 г. намеснікам Оршы быў князь Таўцівіл (сын друцкага князя Глеба Рагвалодавіча), які да гэтага часу кіраваў Полацкім княствам. 3 XIV ст. для нас цікавымі з’яўляюцца звесткі, змешчаныя ў «Спмске русскнх городов дальннх н блнзкнх»: «Рша камен». 3 другога боку, XIV ст. —гэта час, калі Орша і бліжэйшыя землі ўвайшлі ў склад ВКЛ (1320) і было створана Аршанскае (Рошскае) намесніцтва (1392). Дарэчы, цікавы факт аб гэтым перыядзе ў жыцці горада прыводзяць аршанскія краязнаўцы І.Яршоў і В.Сіднякова. У кнізе «Зямля Караткевіча» яны пішуць: «У 1820 г. ў г. Лейпцыг убачыла свет праца, прысвечаная вялікаму князю літоўскаму Свідрыгайлу. У дадатку даецца спіс беларускіх гарадоў, якія знаходзіліся ў кіраванні вялікага князя. Сярод іх і Орша. Яна вызначаецца як мураваны замак. Спіс датуецца канцом XVI стагоддзя». Фактычна з моманту ўваходжання Оршы ў ВКЛ пачынаецца новы перыяд у развіцці
Аршанскай зямлі (дарэчы, у падпарадкаванне ВКЛ пераходзяць Друцк, Копысь, іншыя паселішчы).
Гаворачы аб раннім сярэдневякоўі і яго ролі ў гістарычным лёсе Аршанскай зямлі, нельга забываць пра адну з цікавых мясцін, размешчаных побач з Аршаншчынай. Гэта г. Друцк (летапісны Дрьтеск, Дрьютск) і яго ваколіцы. Яго існаванне пацверджана археалагічнымі даследаваннямі Л.В.Аляксеева, В.МЛяўко, Г.В.Штыхава, З.М.Сяргеевай і інш.
Археолагі (Л.В.Аляксееў, Г.В.Штыхаў, В.МЛяўко і інш.) сведчаць, што Друцк узнік у гушчыні старажытнакрывіцкіх паселішчаў, пабудаваных на берагах р. Друць, і на волаку, што злучаў басейны рэк Дняпро і Заходняя Дзвіна. Як сведчыць Л.В.Аляксееў, доўгія ланцугі курганоў і гарадзішчаў, умоўна названыя археолагам «стужкавымі», цягнуцца ад Копысі на левым беразе Дняпра да Друцка на р. Друць. Два такія ўзгоркі, размешчаныя побач, і былі абраны адным з крывіцкіх плямён для пасялення (у час раскопак В.М. Ляўко тут знойдзены кераміка VII — IX стст., глінянае прасліца з вялікай адтулінай, бронзавы арнаментаваны пінцэт, фрагменты тыгля, кроплі каляровага металу і інш.). Тут паступова сфарміраваліся вакольны горад, дзяцінец, а з XIV ст. і Верхні замак. Полацкія князі праз Друцк і яго пагосты адміністрацыйна падпарадкавалі ўсё правабярэжжа Верхняга Падняпроўя, кантралявалі пазіцыі гэтага воднага шляху.
В.М.Ляўко так вызначае тэрыторыю Друцкай воласці: «Она занммала современный Толочмнскмй район й северную часть Круглянского района, заходя свомм западным краем на террнторню Крупского, северным — Сененнского, восточным Оршанского н Шкловского районов. В качестве пограннчных пунктов волостн орнентнровочно можно прннять местоположення Борнсова камня (1127) на рубеже Лукомской, Бормсовской й Друцкой волостей у д. Высокнй Городец. Здесь же на северо-западном рубеже Друцкой волостй сушествовало н укрепленное поселенне. На юго-западе в пределах современного Круглянского района ммеется топонмм Рубеж на р. Ослнк (прнток р. Друть). Северная граннца Друцкой волостм проходнла по верховьям рек Усвейка (укреплённый пункт УсвнжБук) н Крнвая (топонйм Межеево). На востоке, как уже отмечалось, граннца между Друцкой волостью н Оршанской отмечена Рогволодовым камнем. Датнровка камня (1171) косвенно указывает на время сложення этого пограннчья. На юго-востоке (террнторня Шкловского района) вблнзн р. Днепр есть два топоннма, также отмечаюнше возможную граннцу Друцкой волостн: Подкняженье н Межннк».
Важкія звесткі аб Друцку знаходзім у гістарычных і пісьмовых крыніцах. Напрыклад, Уладзімір Манамах у сваім «Павучанні» паведамляе, як ён, змагаючыся з полацкім князем Усяславам, у 1078 г. «пожег землю н повоевав до Лукомля н до Логожьска, на «Дрьютск воюя» ( у летапісе «Аповесць мінулых гадоў» Друцк упамінаецца ў сувязі з падзеяй 1092 г.).
Прывядзём цікавы гістарычны запіс у перакладзе на сучасную беларускую мову: «У год 6600 (1092) незвычайны цуд быў у Полацку. У наваджэнні д’ябальскім сярод ночы быў тупат, стагнала апоўначы, гойсалі, як людзі, д’яблы па вуліцы. Калі хто-небудзь выходзіў з дому, жадаючы паглядзець, дык яго адразу нябачна паражалі д’яблы. 1 ад таго (людзі) паміралі, і не адважваліся яны выходзіць з дамоў. Затым жа пачалі (д’яблы) днём з’яўляцца на конях, але не бачна іх саміх, a (былі) бачны коней іх капыты, і так паражалі яны людзей у Полацку і яго вобласці. Таму і гаварылі людзі: «Мерцвякі (навс) б’юць палачан». Гэта прыгода пачалася з Друцка. Значыць, быў ужо горад Друцк. Толькі, на жаль, летапісцы не дайшлі да яго пачаткаў.
Друцк. План археалагічнага помніка.
Горад кампактна размяшчаўся на правым высокім беразе р. Друць на месцы старажытнага радавога паселішча IV —V стст. н.э. і меў даволі магутныя абарончыя збудаванні. Як сведчаць гістарычныя звесткі, у канцы XI —пачатку XII ст. «горад меў дзядзінец (плошчай каля 1 га) на вышыні 22 м над узроўнем Друці, умацаваны валам вышынёй 10 м і ровам глыбінёй 12 м на поўдзень і 6 м —на захад. 3 поўначы да дзядзінца прымыкаў вакольны горад [плошчай 1,3 га (170 х 100 м)] паўкруглай формы, умацаваны валам вышынёй 7 м і глыбокім ровам. На абодвух валах знаходзіліся вежы і сцены-гародні. Уваходы ў дзядзінец меліся як з поўначы, з боку вакольнага горада, так і з усходу, ад р. Друць. Да ўмацаванага горада прымыкаў неўмацаваны пасад па плошчы болыпы за дзядзінец (акружаў умацаванні падковападобна — з поўначы, захаду і ўсходу) і вакольны горад». Каля пасада размяшчаўся гарадскі некропаль.
У 1116 г. праз Друцк на Мінск зноў ішлі дружыны Манамаха і яго саюзнікаў. Аб’яднанае войска пераяслаўскага і чарнігаўскага князёў прыступам узяло Друцк (а таксама Копысь і Оршу), жыхары былі захоплены ў палон і пераселены на землі пераяслаўскага князя Яраполка Уладзіміравіча. Летапіс адзначае, што быў «срубн горад Жельдн (Жоўдзень —А.Р., Ю.Р.) Дрьючаном». Жыхары, якія пазбеглі палону, вярнуліся ў горад і не толькі аднавілі яго, але і збудавалі такія абарончыя ўмацаванні, што для іх захопу ў 1127 —1128 гг. кіеўскаму князю Мсціславу Уладзіміравічу спатрэбілася дапамога смаленскага князя Расціслава Мсціславіча. В.М.Ляўко лічыць, што асноўнае будаўніцтва на тэрыторыі дзядзінца і
вакольнага горада пачало ажыццяўляцца пасля вяртання сыноў Барыса Усяславіча з візантыйскай ссылкі. Менавіта з 2-й палавіны XII ст. (паводле складу знаходак) прасочваецца росквіт гарадскога жыцця як ва ўмацаванай частцы, так і на пасадзе. Да гэтага ж часу адносяцца і драўляныя збудаванні, падлогі якіх былі выкладзены маёлікавай пліткай. Паводле звестак археолагаў, да канца XII ст. плошча дзядзіні^а ў Друцку складала прыкладна 10 тыс. м , а плошча вакольнага горада — 13 тыс. м . У цэнтры дзядзінца ўзнікла плошча (дарэчы, яна ніколі не забрукоўвалася). На поўдзень ад плошчы, перпендыкулярна валу, ішла адна вуліца, ад яе адгаліноўвалася яшчэ адна, якая вяла да паўднёвага вала. Магчыма, недзе гэтыя вуліцы перакрыжоўваліся. Невялікая вулачка вяла да студні. Капаць яе было на такой гары цяжка, але князь баяўся ў час аблогі застацца без вады (Л.В Аляксееў).
У ходзе археалагічных раскопак 1965 г., якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Л.В. Аляксеева, былі знойдзены рэшткі драўлянай (мостовой), якая злучала «тунэль» з усходняй часткай дзядзінца. У 1966 г. была знойдзена другая, больш шырокая маставая з бярвенняў, яшчэ больш ранняя, чым знойдзеная ў 1965 г. Гэтая маставая вяла ў вакольны горад. Значыць, у Друцку і на дзядзінцы, і ў вакольным горадзе былі драўляныя маставыя, а гэта пераканаўчы доказ існавання горада. Вал вакольнага горада, які насыпаўся двойчы, меў шматслойны знадворны схіл, які ўтварыўся ў выніку паслойнага абпальвання на ім чырвонай мацерыковай гліны.
Археолаг Л.В.Аляксееў прыводзіць звесткі пра характар і тып забудоў таго часу. Адна з выяўленых пабудоў памерам 2,45 х 2,45 м знаходзілася на гліняных падушках і мела падлогу з жэрдак, пакладзеных на 3 лагі. Другая пабудова была прамавугольная (2,6 х 3,1 м), мела падлогу з жэрдак, але яны былі пакладзены ўжо на дзве лагі, што ляжалі прама на зямлі. Знойдзены таксама свіран (3,4 х 4,8 м) з дзвюма пддлогамі, адна — з жэрдак, а зверху іх быў дашчаны насціл. Яшчэ дзве пабудовы выяўлены ў паўночнай частцы дзядзінца. Як мяркуюць археолагі, яны былі пабудаваны непасрэдна на пажарышчы часоў Манамаха.
У канцы 50-х гадоў XII ст. Друцк быў адным з буйных гарадоў Полацкай зямлі, з’яўляючыся цэнтрам удзельнага княства. Аб яго значнасці і незалежнасці сведчыць той факт, што ў 1180 г. супраць княства, аб’яднаўшыся, выступілі чарнігаўскае войска, полацкі князь Усяслаў Васількавіч, віцебская дружына князя Брачыслава, лагойскі князь Усяслаў Мікуліч, герой «Слова аб палку Ігаравым», ноўгарад-северскі князь Ігар Святаславіч, іншыя іх сародзічы, а таксама атрады ліваў і літоўцаў. Да канца XII ст. Друцк пападае ў арбіту ўплыву то смаленскіх, то чарнігаўскіх уладароў (напрыклад, у Іпацьеўскім летапісе пад 1195 г. упамінаецца друцкі князь Барыс — саюзнік чарнігаўскіх Ольгавічаў). Нягледзячы на княскае процістаянне, Друцк у перыяд феадальнай раздробленасці быў квітнеючым горадам, у жыцці якога значную ролю адыгрывалі самі гараджане («гражане», як назваў адзін з летапісцаў жыхароў Друцка).
Археалагічныя раскопкі сведчаць, што найбольшы росквіт Друцка прыпадае нават не на XII, а хутчэй на XIII ст. У гэты час на друцкім дзядзінцы і ў вакольным горадзе ідзе інтэнсіўнае будаўніцтва, вуліцы замошчваюцца тоўстым бярвеннем. Аднак звернемся да «Хронікі Быхаўца», у якой паведамляецца аб тым, што пасля разгрому Кіева Батыем кіеўскі князь Дзмітрый дазнаўся пра зямлю, дзе «мужыкі жывуць без гасудара і завуцца дручане, і ён сабраў людзей і пайшоў к Друцку і асеў у зямлі Друцкай, і зрубіў горад Друцк, і назваўся вялікім князем друцкім». (Дарэчы, Альшэўскі летапіс не прыводзіць імя кіеўскага князя, а ў Еўраінаўскім летапісе, хутчэй за ўсё па віне перапісчыка, прапусціўшага некалькі радкоў, заснавальнікам Друцка і яго князем называецца князь завілійскі Кернус.). Можна пагадзіцца з тымі даследчыкамі, якія лічаць, што паданне пра кіеўскага князя, уключанае ў «Хроніку Быхаўца» «складзена вельмі груба: з аднаго
Паход князя Ігара Святаславіча / іншых князёўнаДруцк. 1180г.
боку, Дзмітрый накіроўваецца прыняць уладу над жывучымі без гаспадара мужыкамі дручанамі і засноўвае горад Друцк («город Друцк зарубнл»), а, з другога боку, ён пры гэтым едзе да Друцка, асядае ў Друцкай зямлі. Але, як ведаць, ці не адлюстравалася ў гэтым паданні нейкая рэальная катастрофа, у выніку якой Друцк быў разбураны, а ранейшыя друцкія князі загінулі».
У XIV ст. Друцк, як і інш. гарады Полацка-Віцебскай зямлі, трапіў у васальную залежнасць ад Гедзіміна ці яго сына Альгерда*. У момант паходу Вітаўта на Віцебск у 1396 г. друцкія князі, паводле летапісных звестак, «встретома его н оударнвша ему челом оу службу». У «Спнске городов дальннх й блнзкнх» Друцк аднесены да гарадоў літоўскіх. Беларускі гісторык В.Л. Насевіч сведчыць, што ў
* «Хроніка Літоўская і Жамойцкая» ўтрымлівае запіс, што яшчэ ў 1252 г. сын Міндоўга Едзівіл у выніку пахода на Русь «в Смоленску н Друцку кнлка прнгородов з волостямн опановая». Гл.: ПСРЛ. Т. 35. С. 206—207.
Гарадзішча Друцка.
XIV ст. Друцкае княства зноў было самастойнае і доказам гэтаму была мядовая даніна з воласці Худава (раней належала да Лукомскага княства), што ішла друцкаму князю Васілю Міхайлавічу, які ахвяраваў гэтую даніну царкве ў Друцку.
Ёсць сведчанні, што князі друцкія і Адзінцэвічы —уладары Друцкага княства — ужо ў 1434 г. разам з іншымі праваслаўнымі арыстакратычнымі родамі атрымалі свае гербы.
Герб «Друцк» складаўся з сярэбранага мяча дзяржаннем угору з чатырма залатымі паўмесяцамі па баках на чырвоным полі. Герб «Адынец» уяўляў сабой белую стралу вастрыём угору з перакрыжаваннем і заламаным ніжнім канцом у чырвоным полі і, як піша рускі геральдыст Л.БЛакіер, тлумачыўся: «пожалованный его вйтязю, отлйчавшемуся телесною сйлою до того, что он одйн выходйл на бой с врагамй!» Характэрнай рысай абодвух гербаў было тое, што імі не карыстаўся больш ні адзін род, у той час як у ВКЛ правілам было выкарыстанне аднаго і Taro ж герба некалькімі родамі. 3 пачатку XV ст. Друцк неаднаразова трапляў у сферу ваенных дзеянняў — 1506, 1515, 1524, 1555 гг. Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, крымскі хан Махмет-Гірэй у 1506 г. «в Друцку много зла сотворйл».
«Хроніка Літоўская і Жамойцкая», апісваючы паўстанне князя Міхаіла Глінскага ў 1508 г. супраць вярхоўнай улады ВКЛ (паводле сведчання М.Стрыйкоўскага, мэтай паўстання было адраджэнне кіеўскай манархіі), паведамляе, што «прйсталн теж до него (М.Глінскага —А.Р., Ю.Р.) княжата Друцкне й князь Мйханл Мстнславскйй з замком свойм, той з Друцкмм, а сей мстаславскйм, так теж й оршанцы, Крйчев, Гомель поддалйся ему». Пасля паражэння паўстання друцкія князі пераходзяць пад уладу Масквы, кідаюць сваё княжанне; у летапісах сустракаецца назва «Друцкія палі» (1514), што, як лічыць Л.В.Аляксееў, можна разумепь, «что крепостй уже не сугцествовало». Ёсць, праўда, і іншыя сведчанні. М.А.Ткачоў, напрыклад, піша, «што ў 1514, 1524 і 1535 г. Друцк быў разрабаваны рускімі войскамі». У 1544 г. дакументы зафіксавалі часткі «держанья» князя В.Ю.Талачынскага, які сведчыў, што «... в замку Одруцку, которые частй мне прйшлй от братьй моей, тых частей моях 1/3 часть в замку Верхнем й Нйжнем городйше й на месте (у горадзе —А.Р., Ю.Р.) у дворйшах мешанскнх, й в огородах, й в землях пашных тых же дворйш мешанскйх».
Звесткі пра «Горны» (Верхні) і «Дольны» (Ніжні) замкі ёсць таксама ў дакументах за 1545 і 1549 г. Беларускія археолагі Ш.І. Бекцінееў і В.М. Ляўко лічаць, што яшчэ ў 1558 г. прадстаўнікі роду князёў Друцкіх мелі долевы ўдзел ва ўтрыманні і абароне іх радавой крэпасці. Паводле «Сгшсанья замку Друцкого» умацаванні і гарадскія пабудовы будавалі сяляне з навакольных вёсак. Напрыканцы XIV ст. ў «Горным» замку Друцка былі 4 вежы, у т.л. вежа-брама, 80 гародняў і 2 дамы па-
ПО/ІАЦКАЯ
/ Езярышча
зямля
оілуцк
СЛУЦКАЕ
охргпрэшын
КНЯСТВА
папойа Гара о
Мікуліна о \
■^.Смаленск©
g полрцк
копысь
алоучын
Буйнічы
Дагожаск I
° 1
ігумено
Несіна
крыЫнаХ
Віцеоск
XXyöaöQ»^
Дуброўна \
Барысаў
Цяцерын о
/ІюЗашаны
\камарычы Дубосна
магі/іеў
%,
Быхаў
мсціслаў
, ^4" оКрычаў-V'
Пропашаск (Пропойск)
ПП гістарычнае ядро Друцкага княства
---- межы тэрыторый, для якіх прасочваецца сувязь з Віцебскам ці Друцкам
---- межы буйных воласцей
Друцкае княства / яго асяроддзе XIV—XV стст. (паводле В.Л.Насевіча).
між імі. Апісанні Друцкага замка ёсць у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581), выдадзенай польскім гісторыкам А.Гваньіні, які ў 1558—1583 гг. быў камендантам Віцебскіх зямель: «Одручко-замак на гары высокай, драўляны, некалі быў княствам, цяпер многа шляхты рускай тьггул гэтага княства ўжывае».
Пачынаючы з канца XVI — пачатку XVII ст. Друцк вядомы толькі як валоданне Льва Сапегі і пазначаны на картах як роўны з суседняй Оршай. На картах Еўропы за 1562, 1589, 1595 і 1613 г. замак «Одручк» пастаянна пазначаўся ўмоўным
Сучасны выгляд дзядзінца / вакольнага горада Друцка.
значком. А адсутнасць упамінанняў пра Друцк у крыніцах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654—1667 гг. дала падставу даследчыкам (Л.В.Аляксееў, М.В.Ткачоў) выказаць меркаванне, што да гэтага часу Друцкі замак спыніў сваё існаванне. У XVIII ст. некалі непрыступны горад прыгадваецца толькі ў «Апісанні кантрабандных сцяжынак маскоўскіх купцоў у Полацкім ваяводстве».
Архітэктурныя набыткі Друцка — і традыцыйныя для славянскай старажытнасці, і неардынарныя. Неардынарныя таму, што ўжо ў самым канцы X ст. існаваў г. Друцк як умацаваны цэнтр, у якім у 1001 г. бьгў пабудаваны сабор (царква), што з’яўляўся адным з самых старажытных у Кіеўскай Русі (так адзначае Друцкае евангелле).
Друцкая царква Святой Багародзіцы — добрае сведчанне таму, што старажытныя майстры валодалі сакрэтамі архітэктурнага майстэрства (будавалі не «на глазок», а з выкарыстаннем цэлай сістэмы ведаў, у якой улічваліся і памеры цэглы, і колер палівы*, і таўшчыня сцен, і даўжыня перакрыццяў, і, зразумела, агульныя памеры будынка). Археалагічныя даследаванні апошніх гадоў (знаходкі паліваных плітак падлогі ў двух месцах на тэрыторыі дзядзінца і на вакольным горадзе — «амаль з аднаго ўзроўню верхніх пластоў дзядзінца і вакольнага горада») дазволілі Л.В.Аляксееву выказаць меркаванне пра наяўнасць у горадзе не аднаго, а трох храмаў. Праўда, з гэтым не пагаджаецца В.М.Ляўко. Яна лічыць, што для такога сцвярджэння патрэбны больш важкія доказы, чым наяўнасць плітак. На думку даследчыцы, цалкам магчыма, «што маёлікавыя пліткі маглі пакрываць падлогі не толькі храмаў, але і свецкіх пабудоў».
Традыцыйна вуліцы былі такія вузкія, што на іх не маглі раз’ехацца дзве падводы (Л.В.Аляксееў). Цесна прытуліўшыся адна да адной, на іх стаялі невялічкія, агароджаныя парканам (частаколам) сядзібы. Яны складаліся з хаты, адной-дзвюх гаспадарчых пабудоў і амаль поўнасцю замошчанага бярвёнамі (сустракаліся і крытыя) маленькага двара. Жылыя хаты плошчай каля 16 м2 былі зрублены з бярвёнаў, змацаваных у «абло», дашчаная падлога мацавалася на спецыяльных лагах. Абагравалася жытло пры дапамозе нізкіх, збітых з гліны печаў або печаў-каменак, ЯКІЯ стаялі ў вугле і паліліся па-чорнаму. Двары масціліся бярвёнамі, у больш заможных гаспадароў былі крытыя; княжацкі двор традыцыйна налічваў
* Шклопадобнае дэкаратыўна-засцерагальнае пакрыццё, якое наносіцца таўшчынёй 0,1—0,3 мм на паверхню керамічных вырабаў і замацоўваецца абпалам пры высокіх тэмпературах.
Раскоп паўднёвай часткі дзядзінца Друцка (XII—XIII стст.): 1 — гаспадарчая пабудова, 2, 3 — рэшткі жытлаў, 4 — рэшткі вулічнага насцілу, 5 — замашчэнне двара.
Дрэваапрацоўчыя прылады працы: 1 — сталярнае цясло, 2 — жалязка рубанка, 3 — піла, 4 — долата, 5 — разцы, 6 — скобля, 7 — сякеры, 9 — заклёпка, 10 — скоба, 11 — свердзел.
некалькі дамоў (з іх два вызначаюцца як вялікія), не меў планіроўкі, пабудовы знаходзіліся ў розных частках двара.
I калі г. Орша пакуль што мае няшмат дакументальных звестак аб развіцці культуры ў XI — ХШ стст., то Друцк дастаткова багаты на такія звесткі. Ёсць сведчанне, што ў Друцку займаліся ткацтвам, краветцтвам, шавецтвам. Актыўна развіваліся кавальская, ювелірная, ганчарная, касцярэзная, цяслярная, слясарнакавальская справы.
Менавіта рукамі мясцовых майстроў, іх розумам, мастацкім густам стваралася матэрыяльна-бытавая частка феадальнай (у т.л. мастацкай) культуры — абарончыя збудаванні, княжацкія палацы, цэрквы, ювелірныя вырабы, побытавыя рэчы, зброя і г.д. Археолаг Л.В. Аляксееў у I960—70-я гады знайшоў таму шмат доказаў. Напрыклад, шахматы (у ходзе археалагічных раскопак знойдзена.5 шахматных фігур: караля, ладдзі, слана, пешак) былі выкананы ў абстрактнай манеры.
Фігура караля, напрыклад, уяўляе цыліндрык вышынёй каля 2 см, у верхняй частцы фігуры ёсць кальцавы перахват, фігура мае конусападобнае завяршэнне. Шахматны слон з Друцка — гэта ўсечаны конус (вышыня каля 2 см, памеры асновы 1,7 х 1,9 см) з 2 авальнымі ці клінападобнымі выступамі па баках у верхняй частцы. Пешка таксама мае абстрактную форму, але яе вышыня 5 см. Мяркуюць, што на Аршаншчыну шахматы трапілі хутчэй за ўсё волжскім шляхам «з Балгар», што сведчыць аб міжнародных сувязях і Друцка. Магчыма, што ўсё гэта багацце было б яшчэ больш пераканальным, каб не вялікі пажар у Друцку ў канцы XV— пачатку XVI ст., калі горад выгарэў амаль дашчэнту і больш не аднаўляўся.
Адным са старажытнейшых населеных пунктаў з’яўляецца і Копысь —сучаснік Мінска — гарадскі пасёлак за 30 км ад Оршы, на дарозе Орша —Шклоў. Гістарыяграфічныя і археалагічныя звесткі сведчаць, што Копысь наогул з’яўляецца адным з цікавейшых месцаў на Беларусі. Звесткі аб ёй згадваюцца ў Ніканаўскім летапісе пад 1059 г. Сафійскі першы, Цвярскі і Уладзімірскі летапісы сведчаць аб Копысі пад 1060 г. Паводле летапісных звестак, у 1059 г. памёр наўгародскі архіепіскап Лука Жыдзята, «пдя нз Кмева на Копысе, месяца октября 15». Размешчаная на Дняпры, Копысь выкарыстоўвалася кіеўскімі ўладамі па шляху «з варагаў у грэкі» і як месца пастою, і як зручная пераправа з аднаго берага р. Дняпро на другі. Функцыі Копысі, як паказалі археалагічныя даследаванні Э.М.Загарульскага, былі ў першую чаргу абарончыя. У 1136 г. смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч, пералічваючы ў сваёй устаноўчай грамаце памеры сваіх даходаў з розных падуладных яму месцаў, адзначыў Копысь як пункт збору гандлёвай пошліны з тавараў, якія перавозіліся праз Дняпро, а Копысь у гэты час давала яму 4 грыўны «полюдья» (даніны), 4 грыўны «торгового» і 4 грыўны «перевоза», а таксама гарадскую подаць у памеры 6 грыўняў, 2 «лісіц» і 35 «кун». Гэта няшмат у параўнанні з даходамі ад іншых месцаў. Але тут заслугоўвае ўвагі тое, што даходы ад Копысі складаліся ад гандлю і перавозу, чаго не адзначана ў адносінах да іншых паселішчаў. Як сведчыць грамата «Аб пагароддзі і пачэсці» (1211—1218), у пачатку XIII ст. Копысь —цэнтр заходняй часткі Смаленскага княства, якая межавала з Полацкім княствам. Яна з’яўлялася адным з пяці адміністрацыйных цэнтраў, якія маглі самастойна плаціць пагароддзе, і адным з двух, што маглі запрашаць на службу епіскапа. А гэта пераканаўчае сведчанне таго, што Копысь дасягнула высокага ўзроўню развіцця, мела на той час значную па памерах воласць і з парубежнай крэпасці ператварылася ў сапраўдны гарадскі цэнтр (В.М.Ляўко). Копысь упамінаецца ва ўстаўной грамаце князя Расціслава Мсціславіча (1136), якую ён «жаловал» Смаленскай епіскапіі пры яе ўсталяванні, а таксама ў дадатковай грамаце, дапісанай да галоўнага дакумента пасля 30 верасня. 3 XVI ст. Копысь у Віцебскім ваяводстве ВКЛ.
Калі весці размову аб горадабудаўнічым (архітэктурным) плане Копысі, то спачатку гэта старажытнае гарадзішча (XI ст. на левым беразе Дняпра, з боку Смаленскага княства), потым гарадзішча з селішчам (пачатак XII ст.) і, нарэшце, крэпасць (на мяжы XII —XIII стст.). Крэпасцю Копысь змагла стаць тады, калі пачала выконваць функцыю фарпоста на заходнім рубяжы Смаленскага княства. Верагодней за ўсё, лічыць В.МЛяўко, гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як у 1101 г. Уладзімір Манамах зноў стаў смаленскім князем.
У ходзе археалагічных раскопак 1970-х гадоў пад кіраўніцтвам беларускага гісторыка і археолага Э.М. Загарульскага ў цэнтры замчышча быў адкрыты і па-майстэрску выкананы брук (маставая), які датуецца (у адпаведнасці са знойдзенымі на ім манетамі) пачаткам 40-х гадоў XII ст. У розных месцах дзядзінца каля абарончага вала знойдзены рэшткі цагляных пабудоў, побач з якімі знаходзіліся самыя розныя па форме, малюнку і колеры керамічныя пліткі (адна з вядомых знакамі-
Сярэдневяковыя прылады працы сялян.
тасцей Копысі). У XII ст. тэрыторыя дзядзінца была абнесена магутным кольцападобным з крутымі схіламі земляным валам, адкрытым у адным месцы, дзе, напэўна, знаходзіліся гарадзішчы (рэшткі яго знойдзены падчас раскопак). Паводле сведчання Л.А.Міхайлоўскага, вал меў больш за 3 м у вышыню (у асобных месцах —да 5 м) і каля 385 м па акружнасці. За землянымі сценамі размешчана роўная пляцоўка каля 80 м у дыяметры (магчыма, тут і знаходзілася само пасяленне). Калі ўспомніць, што ў XII ст. Копысь упамінаецца як пункт збору гандлёвай пошліны на карысць смаленскіх князёў, то можна зрабіць вывад, што яна адыгрывала значную ролю ў культурным станаўленні Аршанскай зямлі.
Археолагі сведчаць аб развіцці ў XII — XIII стст. у Копысі рамяства, у тым ліку і мастацкай вытворчасці. Па-першае, тут знойдзена мноства доказаў апрацоўкі металу — прылады працы (жалезная сякера, абломак жалезнай сякеры, 62 нажы, 6 нажніц, 22 замкі і ключы, 2 крэсівы, ручка дзвярная, дужкі ад вядзёр, мёдарэзка, сельскагаспадарчыя прылады); абломак перакрыжаванай шаблі, 13 наканечнікаў стрэл, цуглі з кольцамі, фрагменты шпор, бронзавае наверша булавы з пірамідальнымі шыпамі. Па-другое, сведчанне развітасці ювелірнай вытворчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (сплецены з дроцікаў бранзалет, званочак, зоркавая спражка, крутарогая лунніца, пярсцёнак са шчытком, фрагменты бронзавых бранзалетаў, падковападобныя фібулы са спіральна загнутымі канцамі і інш.), а таксама 2 вырабы дробнай пластыкі —бронзавы нацельны абразок з выявай святых Барыса і Глеба ў поўны рост (узыходзяць да кіеўскай іканаграфіі). Даследчыкі, праўда, кажуць, што прыкметы мясцовай рамеснай вытворчасці праследжваюцца слаба (за выключэннем касцярэзнай справы). Па-трэцяе, багатыя знаходкі шкляных бранзалетаў (каля 200 абломкаў) як абавязковая прыкмета гарадской старажытнабеларускай (старажытнарускай) культуры, а таксама мноства керамічных вырабаў XVII —XVIII стст. Па-чацвёртае, мноства вырабаў з косці. Знойдзена больш за 200 рагавых абрэзкаў і цэлыя вырабы —двухбаковыя грабяні, абломак накладкі з цыркульным арнаментам, 2 шахматныя фігуры (ладдзя і пешка) і інш. Неабходна адзначыць, што ладдзя, хоць і нагадвае сярэдневяковы арабскі «рух», але мае і свае асаблівасці. Пешка наогул мае даволі складаную форму, якая бліжэй да рускіх шахмат XII ст.
Гісторык і археолаг Б.А.Рыбакоў дае наступную характарыстыку гараджан-крывічоў XI — XIII стст.: «Кругозор горожан был безусловно шйре, чем у сельскйх жйтелей, прйвязанных к своему узкому «мнру» в несколько деревень. Горожане сносйлйсь с йноземнымй торговцамй, ездйля самн в нные земля, быля грамотные, умелн счнтать, яменно онй, горожане — мастера й торговцы, войны й мореплавателн, — вндойзменйЛй древнее представленйе маленького деревенского мяра (в одйн день путя), расшйрйв его граняцы за понятйе «весь мйр».
Ініцыялы з Аршанскага евангелля.
Канешне, Копысь не была замкнёным «порубежным» горадам. Яна ў старажытныя часы гандлявала і падтрымлівала адносіны з іншымі гарадамі, і не толькі Кіеўскай Русі. Напрыклад, Копыскі гандлёвы дагавор, які быў зацверджаны вялікім князем Вітаўтам у 1401 г., а потым Жыгімонтам Кейстутавічам у 1439 г. і Казімірам IV у 1447 г., аказаў значны ўплыў на развіццё гандлёвых сувязей беларускіх зямель з Прыбалтыкай. Тым самым ішоў стыхійны працэс развіцця адносін і ўзаемаабагачэння матэрыяльнай (а разам з тым і мастацкай) культуры Аршаншчыны.
Працэсы адкрытасці кантактаў, абмену канкрэтнымі рэчамі і вырабамі, спасціжэння тэхналогіі вытворчасці ў XII —XIII стст. былі вызначальныя і дастаткова
развітыя. Гэта ў рэшце рэшт і стала асновавытворчым пачаткам духоўнага развіцця Аршанскага краю ў больш познія часы.
3 далёкага сярэдневякоўя дайшлі да нас два цудоўныя помнікі мастацкай культуры, якія пераканаўча сведчаць аб яе развітасці ў Аршанскай зямлі, і асабліва ў галіне пісьменства, асветы і выяўленчага мастацтва. Гэта — Аршанскае евангелле, унікальны рукапіс канца XII — пачатку XIII ст., і Друцкае евангелле (рукапісны помнік XIV ст.).
Аршанскае евангелле (мяркуюць, што яно створана на Полаччыне) знойдзена ў Оршы ў 1812 г. (па месцы яго знаходкі і назва «Аршанскае»), Як сведчылі некаторыя сродкі масавай інфармацыі, евангелле было знойдзена «сярод рознага хламу царкоўных рэчаў і папераў, выкінутых французамі з манастыроў горада Оршы пасля іх разрабавання». Зберагліся 142 аркушы (без пачатку і канца), пісаныя ўставам 2-й палавіны XIII ст. на высакаякасным
тькрлт ііднок/
ЛЦНТІК
івеп гсч’ гшаокш
ЛНТЛПІ
ЛШІЖ.Ы
'«дпттдній^омі
I ' / йьч.йн лнрд'чпз г і » угл п ііпші'в пд ід
НКН,ІГо.прНДІЬ-«€Н-Ь
ХЛНУЫІГННЬ-ЛУНЦСД
Tititiwrtnerii i'~t шдп УіЧтм&мдш
Застаўка Аршанскага евангелля.
Аршанскае евангелле. Евангеліст Лука.
Аршанскае евангелле. Евангеліст Мацвей.
пергаменце (мяркуюць, што 35 аркушаў згублена) каліграфічным почыркам. Аршанскае евангелле адметнае высокамастацкім афармленнем. Тут змешчаны 2 застаўкі і 310 ініцыялаў з варыяцыямі старавізантыйскіх і першапачатковых тэраталагічных форм (у асобных, напрыклад, на аркушы 56, добра праглядваецца выява воіна з дроцікам). Усе аздобы выкананы контурам, чырвоным чарнілам і дапоўнены штрыхоўкай бледна-сіняга колеру. Выказваюцца думкі аб выкананні ініцыялаў самім перапісчыкам, што з’яўляецца рэдкай з’явай у гісторыі рукапіснай кнігі. Але найбольш значнымі ў кнізе з’яўляюцца дзве мініяцюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея («Іаан» і «Марк» не захаваліся).
Абодва евангелісты паказаны за нізкімі пісьмовымі столікамі з лістамі папіруса ў руках. Перад імі на падстаўках пісаныя золатам кнігі. Беларускі даследчык В.Ф.Шматаў лічыць антураж выяў сціплым, хоць у трактоўцы імкнецца «да аб’ёмнасці, прадметнасці, матэрыяльнасці, чаго аўтар мініяцюр дасягае сродкамі густога, сакавітага жывапісу і перспектыўнай выразнасці». Цікава, што невядомы аўтар валодаў сакрэтамі ракурснага малюнка: абодва евангелісты намаляваны ў профіль, у той час як галовы дадзены амаль у фас. Праз такі прыём дасягаецца энергія і дынаміка ў трактоўцы «святых пісьменнікаў».
Нельга не адзначыць індывідуальнасць партрэтных характарыстык евангелістаў. Галава Лукі выцягнутая, рысы твару правільныя, ён аздоблены густой пышнай шавялюрай, кароткай бародкай і светлымі вусамі. Перад намі —чалавек рашучы, моцны, валявы, цэльнасць характару падкрэсліваецца пранізлівым, сканцэнтраваным позіркам вачэй. Мацвей пададзены як натура больш тонкая, адухоўленая, у нечым артыстычная. Як лічаць даследчыкі, у абедзвюх мініяцюрах за рэлігійнай абалонкай праглядваецца жывы народны струмень. Аскетычны пачатак рэлігійных
абразоў зніжаецца і праз фарбавыя рашэнні. Абедзве працы прыцягваюць увагу чыстымі, залаціста-вохрыстымі, чырвонымі і цёмна-зялёнымі фарбамі, згарманізаванымі паміж сабой. Вельмі тактоўна ў расфарбоўку мініяцюр уведзена золата: у мініяцюры з выявай Лукі ім дадзены німб і кніга на падстаўцы, аздоба на крэсле; у Мацвея —німб, кашуля і невялічкі дыванок на падлозе.
Мініяцюры Аршанскага евангелля сваёй творчай манерай сугучны візантыйскаму палеалогаўскаму жывапісу. Праўда, В.Ф. Шматаў лічыць, што ў іх адчуваюцца сувязі з македонскім і сербскім мастацтвам. Аднак жыццёвасць мясцовага тыпажу, напоўненасць выяў святых сакавітасцю народных партрэтных характарыстак, дынаміка фігур і мажорнасць каларыту (майстар дакладна валодаў пачуццём формы, прапорцый і асабліва каларыту) арыентуюць на мясцовае аўтарства, блізкае з размалёўкай (магчыма, аўтар і быў фрэскістам) Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку.
У цяперашні час аршанская рэліквія знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Украіны.
He менш важкім для беларускай мастацкай культуры XI —XIV стст. з’яўляецца і знакамітае Друцкае евангелле —рукапісны помнік усходнеславянскай пісьменнасці 1-й палавіны XIV ст. «Сне евангелне пнсано року 1441, когда еше не було друкарен прежде Флоренского собору». Выкананае на 188 лістах пергамента, яно напісана на царкоўнаславянскай мове ўставам XIV ст. на 376 старонках фарматам «у аркуш». Пераплёт —дошкі ў чырвоным аксаміце, краі лістоў пазалочаны. Евангелле спачатку належала царкве Святой Багародзіцы ў Друцку, потым яго ўладальнікам стаў віленскі гараджанін Канон («Се яз раб божнй Конон, местнч внленьскый, положмл сме святое евангнлне в святемь трндневным Воскресеньн Хрнстове в граде Вмльня»), пасля якога евангелле перайшло да Наўгародскага архіепіскапа Феадосія Яноўскага: «Сне евангелне отдатн до рук ясне в богу преосвяшейнейшаго господмна, его ммлостн отца Феодосня Яновского, архмепнскопа Велмконовгородского». Запіс зроблены беларускім скорапісам XVIII ст. Нейкі час рукапіс знаходзіўся ў архіве савецкага і расійскага вучонага, аўтара шматлікіх прац па гісторыі старажытнай і сярэдневяковай Русі акадэміка М.М.Ціхамірава, які, дарэчы, так ацаніў значэнне кнігі з Друцка: «Старое Евангелле захавала на сваіх лістах каштоўныя гістарычныя звесткі, усё значэнне якіх для гісторыі Беларусі яшчэ цяжка ацаніць». У 1965 г. акадэмік перадаў Друцкае евангелле ў ліку іншых летапісаў у Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук, дзе яно знаходзіцца і цяпер. (Дарэчы, фотакопія евангелля ёсць у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.)
Мастацкія вартасці Друцкага евангелля (тут мы спашлёмся на талачынскага краязнаўцу А. Шнэйдара) складаюць адна застаўка і 54 ініцыялы тэраталагічнага характару (стылізаваныя выявы розных звяркоў, маляўнічыя загалоўныя літары і інш., выкананыя чырвонай фарбай —кінаварам —з вялікім густам і стараннем).
Ёсць і лінгвістычныя вартасці кнігі (з пункту гледжання гісторыі старабеларускай мовы). Але, як гэта адзначаюць шматлікія даследчыкі, галоўная каштоўнасць Друцкага евангелля ў гістарычных звестках. Менавіта яны даюць уяўленне жыхару новага тысячагоддзя, што тут, на Аршанскай (Віцебскай) зямлі побач са старажытнымі Полацкам і Віцебскам, недалёка ад іх, актыўна развіваўся (ва ўсіх адносінах — эканамічных, сацыяльных, культурных) старажытнаўсходнеславянскі і старабеларускі горад Друцк.
На апошнім аркушы рукапісу змешчаны запіс, выкананы рукою пісца асноўнага тэксту: «В лето 6509 (1001) створена бысть церквн сня Святая Богороднца вь граде во Дрютьсце, а служнтн в ней вседеньная служба, божнею мнлостью н его
ж»мт>
і(п»іійш<*ад itwLinmtMUMni 4nn?T4JJ*XA4Ort
■ыйіміцппіп Ц»ЛІ ПЦАКМОПЛуікПій« талпшлппутпм4»чі ntntinniAÜl ПШТПІ кшпрыіштдаасп. ы.пнппшопйрм *• >ttT4nUIMin»Olrt H4V i^AHnnnt nmttli йяшпцкіт.нп'цг it UUMUlUin^UkkUl nUtUnAIQUH-MM". ШЦ4Ш44ЦПМІПППП Йпп4штйоіі№іпнпй
ІЦТПП^4тАШ4П uu МЫДІМ<ій»АМНШ яспртлйяяптшй^. ninnuwiuntnunj)» rnntUnintJUTUHkGH 4ІЖМЯКЯШ ПАШНП
■4Пійяй
КПОЦІТІШ4Т* мнвішпжпшшде MummimiHiuu.ivn НйПНІЫОПййуіЛІП* мпйцлііймццшкі рмтпоь<^ііймглп4 пд цп пнпцмппцд4 ШІПЧТ^ЛЛАТПДЦПІПП TMWUkVtllM-ntUYt піойіпіімнсшЦг пйкі.йййнінійяі. ытппмныцінжк дфЬмш.нпінйптп • iMtAi4>iunna\»UA гт.птт^ланАД44і пптаппйштАпмў4
ыйяпцамтпашн пютнкіскшвіпмг ппыппм nattntMMk
ОкІЯМШЫШкЯОЮП япіпшкшййпя ец‘ TitnnnnMiip’UKinri штн4 nrMHutout Т^\ІЦійіСПЯЯЛ\НК4^ Humtnxi прпыдшп* І«ІП.ГкЦтіЫМП4ПкІП р.ТЫ4ПтПІПйіПІІПг попнпішмйійпіА кЦлЙімікхмптмл штр іцт^апАЦм» пН<гіілпуітпы4Лн' ЛІЙ ПП4 Н
ItlUUnMKtlUn ітіппапаіап
blYUtniTknn^K
ПіАяітшжцпь.аіпі днппшіоймрк-пгіім
ятглшшяіму .
'гуйймцлліпшдті йцапіамгжапо^ім Д кішммцпііягрійп, цХкіцампшйа'.оні тоцітшлтййнпп. шімйкшнтліАотіі.
птфАгйп птшыц
п>іціш*глф4 пмкліп
ПЛІШ4САІЦягіІнЛЛН*І£ ^кіппйпглфі. ммыіі ‘стпккхіТ4р пыіпіА tn U4BT4m4U IIUMÄ шшлнлпі'тп мкіпі^ ПДІАПШІІПІМійЛГ ШІОЛІййсі<$Г (Т ып н‘Ы < ыію t
: ?кт'іА*>«мшіап0іі “ яцшкіпцыпіші J ДJUUJAJUmunrAat J п;йшліпм
ІЦкІП4Г*4Л44ПД|ІКЫ ЯПІТ|ІМ ОК^ІТфШІ пгпяфдпдпд« ншп uunnAtnauuiauui
ajyre».
muni
taaau
ял»
ыціяім ОШММТП
Старонка Друцкага евангелля.
пречйстыя матере й рабом божьпмь княземь Васнльемь Міханловнчемь* н его княгнней Васнлнсою. А положііл есмь с своею женою Божественное Евангелне н оковал. Да дал есмь святен Богороднце село Моравьнннчн н с людьмм н co всемм пошлннамн й с медовою данью, й с селніцй, й с пожьнямй, что йс того села заведають. А что йс той данй пошлйна шла ключнйку, та пошлйна понамарю, который служйть у святый Богородйцй. Да дал есмь святе Богородйце йс своего села йз Вйдйнйчь десетану йс жйтд. A no моемь ждвоте не надобе вьступатася нй моймь детемь, нп моймь тавуном, нй йному которому насмлнйку. А кто ймет пойскыватй, тот даст отьвет перед богомь на Страшнемь суде... ».
Аб чым сведчыць запіс?
Па-першае, Друцк ужо існаваў у 1001 г. (дата 6509 адпавядала 1001 г. па новым стылі), сведчанне таму, як мы бачылі, даюць нам сучасныя археалагічныя даследаванні;
na-другое, гістарычныя і археалагічныя звесткі аб старажытным Друцку яшчэ раз сведчаць аб тым, што насельніцтва Аршанскай зямлі перайшло (ці пераходзіла) у хрысціянства ў X — XI стст. і пераканальны доказ таму — упамінанне ў евангеллі хрысціянскай царквы Св. Багародзіцы ў Друцку, што брала даніну ў форме «дзесяціны» (успомнім, што пры будаўніцтве ў 989—996 гг. ў Кіеве дзесяціннай царквы Св. Багародзіцы, а потым і на яе ўтрыманне выдзялялася дзесятая
* У радаводзе князёў Друцкіх вядомы князь Друцка Дзмітрый Васілевіч, які быў жанаты з Настассяй, дачкою князя Разанскага Алега Іванавіча і які, верагодна, быў сынам уладальніка евангелля.
частка ўсіх падаткаў, што паступалі кіеўскаму князю) на ўтрыманне царкоўнай службы;
па-трэцяе, у запісе ўтрымліваюцца звесткі аб феадальным гаспадаранні ў тыя далёкія часы. Напрыклад, дароўная грамата сведчыць, што царква Св. Багародзіцы ў Друцку атрымлівала ўсе правы на сяло Мураўнічы (цяпер в. Мураўнічы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці) разам з людзьмі, палямі, лугамі і з усімі даходамі. Нават даход, які меў раней ключнік, што вёў княжацкую гаспадарку, перадаваўся панамару, царкоўнаму служку. Князь клапаціўся пра тое, каб яго ўказанні строга выконваліся і не парушаліся ні слугамі (цівунамі), ні нават уласнымі дзецьмі;
па-чацвёртае, евангелле сведчыць, што пісьменнасць і культура ў гэтай частцы Аршанскай зямлі былі даволі высокія. Пісьменныя былі і манахі (і, напэўна, некаму з іх было даручана стварэнне кнігі), і багатыя людзі, і княжацкія рамеснікі. Захапленне шахматамі, заняцце дэкаратыўна-прыкладнымі мастацтвамі, знаёмства з кнігамі і летапісамі дазваляла ўпарадкаваць вольны час гараджан, фарміравала своеасаблівую культурную аўру, характэрную для старажытнабеларускіх гарадоў таго часу.
I яшчэ адна асаблівасць культурнага працэсу тых далёкіх гадоў. I Орша, і Друцк, і Копысь у азначаны перыяд мелі вялікае (або ўваходзілі, або залежалі) прыцягненне да Полацкага (у розныя часы і Віцебскага, і Смаленскага) княства (мабыць, таму і Аршанскае евангелле, быццам бы напісанае ў Полацку, апынулася ў Оршы), у якім была ўстаноўлена (каля 996) самая старажытная на Беларусі Полацкая епархія. I таму ўплыў праваслаўя, яго мастацтва, яго ідэалагічныя формы і праявы мелі вызначальны ўплыў і на тэрыторыі Аршаншчыны. Праз 9 гадоў была ўтворана Тураўская епархія (епіскопія). Летапісцы паведамляюць: «...Третае богомолне епнскопню поставнл в Турове в год 6513 (г.зн. 1005 — А.Р., Ю.Р.) н далей города с погостамн в послушанне н свешенне н благославенме держать себе Туровской епнскопнн: Плнск, ...Высоческ, Случеск, Коплсь, Яхов, Городок...» Аднак канфесійны падзел Аршанскай зямлі на Полацкую і Тураўскую епархіі для нас не галоўнае. Важна тое, што і ў Полацку, і ў Тураве ўзнікнуць такія культурна-асветніцкія цэнтры, якія складуць аснову і вызначальныя накірункі развіцця старажытнабеларускага культурна-мастацкага комплексу. А сам па сабе факт існавання ў 1001 г. ў Друцку старажытнага праваслаўнага храма Св.Багародзіцы, стварэння такога унікальнага пісьмовага помніка, як Друцкае евангелле, сведчыць пра тое, што прыход праваслаўя на Аршанскую зямлю несумненна меў станоўчы вынік.
Кароткія вывады па гэтым перыядзе Аршанскай зямлі, на наш погляд, можна сфармуляваць наступным чынам:
Прадметы пісьменнасці і культуры з Друцка: 1,2 — стылі, 3, 4 — прасліцы з надпісамі, 5 — засцежка ад кнігі, 6 — 10 — шахматы.
складанымі ўзаемаадносінамі паміж культурай славянскага (беларускага і ўкраінскага), з аднаго боку, і культурай будучага літоўскага (аўкштайты і жмудзіны) этнасу, з другога боку. Сведчанне таму — самы шырокі дыяпазон археалагічных культур — ад самых старажытных (напрыклад, мезалітычнай грэнскай) да апошніх — жалезнага веку і эпохі ранняга феадалізму (напрыклад, банцараўскай, мілаградскай і інш.).
рэалізацыі накопленага папярэднікамі эканамічнага, ваеннага і культурнага патэнцыялу. Фактычна тут (адначасова з Полацкам і Віцебскам) складваюцца пачаткі нацыянальнай архітэктуры [будаўніцтва фундаментальных збудаванняў — княжацкія двары, цэрквы (саборы), ідзе фарміраванне горадабудаўнічых структур і г.д.; актыўна развіваецца шматгаліновае рамесніцтва, у т.л. і мастацкае (у тэхналогіі выкарыстоўваюцца прыклады Кіеўскай Русі, Скандынавіі і іншых зямель)]. Пры гэтым для новай мастацкай культуры характэрны універсальны і спецыфічна мастацкі сінкрэтызм, адзінства мастацтва і наогул усякага ўмельства, першапачатковая спалучанасць розных відаў творчасці (У.М.Конан).
Нарэшце, сярод шырокіх сацыяльных слаёў (узгадаем знойдзеныя пісалы сярэдзіны ХІП ст., прасліцы з надпісамі «Княжнннь» і «Нлка», знакамітыя Аршанскае і Друцкае евангеллі і г.д.) развіваецца пісьменнасць. Разам з іншымі майстрамі Прыдзвінскага і Прыдняпроўскага краю творцы Аршанскай зямлі да-
юць пераканаўчае сведчанне таму, што на старажытнабеларускіх землях, вольных ад мангола-татарскага нашэсця, яны шукалі і стваралі сваё, адметнае ад візантыйскага ўплыву, знаходзілі і сцвярджалі перадавыя для свайго часу культурныя і мастацкія ідэі. Падсумоўваючы, можна зрабіць вывад, што да канца XIII — пачатку XIV ст. канчаткова складваецца феномен гарадской матэрыяльнай культуры, у якой значная роля належыць мастацка-духоўнаму пачатку.
ГЛАВА II
Мастацкая культурл ЛрШАНСКАЙ ЗЯМЛІ Ў XV-ПЕрШАЙ ПАЛАВІНЕ XVIII СТ.
0 Клюкйўка
Дубні^
о Арэхаўск
Сў'пайкі
О МалЬчбіна
q Вйгокае
© Ачолыіы
ЛІі’лгааа ©
О Юрцта
/ Пір
oV?xy<
I Нмчалаіа О
Міцькаўшчына 0
Андрэсўш
О чына
’ Ноханава
Зачалаццс ©
Барань® { > **
Лнікі
ОРША
^Ларынаўка U V . 0
Крапіуна
, О
Ьчрчшы
/ ч.юші О
Ііоўкаччы ©
Жукнеіа
Q
I 'анчйрчўка О
Q Нчрйнцуі/чІЎ
/й>ПМКО СТібМТіПОЧІ
■Сцлг'іл»** ыіоапл мгло
Лчгчўшчунч О ’
VV<AHCK5nnuMfKKC^('^.lH:A. слоьопл: Tj^rtMbKllWAHKfV у.1ЛСА«Пгі /JyenesiiHHYTxi^i сз і
%і?ы ьто м гжнвотілК^.. л «л« пс гл д /Ч пжмхетыігвітктаікі friANl’iiT ■
-чаАДуцмговмнріамУ, - 1 .
|П)М№^П'Шйіі н ’ * ■
Mrt ГЫІГаПІГІО^МАГ Е-ЬСЬ
МП/йДЕМСй^^МЕП^І
Мшлнанйолч^гпап ■ Магераўка
МТІ>1ДЛСТЬНМгОЕЛА V
'« СТЕТДДІМХЕННМІЕЦУ
^гі^упшмм-шнмАг;\ 0
'а. плйпныкд»нгп(0П9дсЯкаўлрлічы / \ n^MTbHtflRrtHÖnt V,.-
^ТЙшЛі.'кгімнсй'.
Перыяд канца XIV — 3-й чвэрці XVIII ст. (г.зн. ад 1392 г., даты ўтварэння Аршанскага намесніцтва і прамога падпарадкавання горада вялікаму князю літоўскаму Вітаўту, да 1772 г., — уваходжання Оршы ў склад Расійскай нмперыі) і надзвычай стваральны, і надзвычай трагічны. Стваральны, таму што тэрыторыя Аршанскага павета і сама Орша ў гэты час актыўна развіваюцца: узнікаюць новыя пасяленні, складваецца сацыяльная інфраструктура, ідзе інтэнсіўная забудова новых паселішчаў, ствараюцца цікавыя архітэктурныя комплексы, фарміруецца багатая для таго часу культурна-мастацкая прастора. У XVI ст. нават пачынаецца будаўніцтва канала паміж рэкамі Дняпро і Заходняя Дзвіна ў адпаведнасці з праектам «международного торгового путн по велнкнм рекам от Прнбалтнкн до Черного моря». (Аднак пасля заваявання шведамі ў 1621 г. вусця Дзвіны і Рыгі будаўніцтва было прыпынена.) Пасля Крэўскай уніі на тэрыторыю Аршаншчыны пранікаюць і пашыраюцца традыцыі заходнееўрапейскай каталіцкай культуры.
У той жа час, час вельмі трагічны: спусташальныя войны XVI — XVII стст. раз за разам вынішчаюць набыткі людскіх рук і розуму. У ваеннай завірусе і спусташальных пажарах гінуць архітэктурныя помнікі, пасяленні, нават цэлыя гарады (г. Друцк, напрыклад, пасля вялікага пажару, выкліканага доўгачасовай асадай у канцы XV — пачатку XVI ст., згарэў поўнасцю і ў папярэдніх памерах болып ужо не аднаўляўся). Пасля бітвы пад Оршай Друцк, Копысь, Орша аказаліся на адным з трох (віцебска-полацкім, аршанска-барысаўскім і магілёўскім) стратэгічных напрамках дзеянняў маскоўскіх войск супраць ВКЛ, а таму заўсёды адчувалі ваенную пагрозу.
Аднак, па якіх жа галоўных накірунках развівалася мастацкая культура (і наогул культура) Аршанскай зямлі ў азначаны перыяд?
Па-першае, горадабудаўніцтва, забудова новых тэрыторый на аснове спалучэння найноўшых для таго часу архітэктурных стыляў з традыцыямі славянскага дойлідства (лепш сказаць, знаходжанне на стыку заходнееўрапейскага і рускага горадабудаўнічага мастацтва), стварэнне унікальных архітэктурных і садова-паркавых комплексаў (з канца XIV і да канца XVIII ст. будуць пабудаваны такія населеныя пункты, як Дуброўна, Коханава, Ляды, Смаляны, Барань, Юрцава, Абольцы і інш., будаўніцтва прыватнаўласніцкіх гарадоў, т.зв. «замков с местамя»), развіццё
каталіцкага кляштарнага і ваенна-крапаснога будаўніцтва. Далейшае развіццё атрымаюць старажытныя Орша і Копысь.
Асноўнымі тыпамі манументальных збудаванняў на Аршанскай зямлі (як і на ўсёй Беларусі) былі замкі, манастыры, кляштары, гарадскія і вясковыя храмы. У спалучэнні з народнай архітэктурай яны стваралі энцыклапедыю дойлідства, якую В. Гюго назваў вялікай кнігай чалавецтва.
У XIV — XVI стст. вызначальным стылем у архітэктуры становіцца позняя готыка, Як лічыць А.А. Трусаў, яго найбольш унікальнымі рысамі выступаюць самабытная жывапісная фрэскавая школа, узвядзенне інкастэльных храмаў, будаўніцтва новых праваслаўных цэркваў. У мураваным дойлідстве пашыраецца адзіная будаўнічая тэхніка. Ужываецца буйнапамерная цэгла-пальчатка, гатычная муроўка, лусковая канструкцыя сцен (напрыклад, на першым этапе будаўніцтва Аршанскага замка), выкарыстоўваецца пляскатая і цыліндрычная дахоўка, аконнае шкло і вітражы. На змену гаршковай прыходзіць рэльефная каробкавая кафля, з’яўляецца паліваная (зялёная ці карычневая) і паліхромная кераміка, пачынаюць працаваць шматлікія гуты па вырабе шкла.
Новы ўзлёт («залаты век») у развіцці мастацкай культуры Верхняга Падняпроў’я прыпадае на канец XVI — 1-ю палавіну XVII ст. У галіне архітэктуры гэта часы позняга рэнесансу і ранняга барока. З’яўляюцца новыя тыпы абарончых збудаванняў — замкі бастыённага тыпу, мураваныя гарадскія ратушы, кальвінскія і пратэстанцкія зборы і г.д. У побыт жыхароў гарадоў і пасе-
Аршанская зямля на палітычнай карце літоўска-рускай дзяржавы XV — пач. XVI cm. М.Любаўскага.: 1 — Езярышча, 2 — Усвяты, 3 — Веліж, 4 — Віцебск, 5 — Тупава, 6 — Лужасна, 7 — Азярцы, 8 — Любашкава, 9 — Гподавічы, 10 — Мемежкі, 11 — Сянно, 12—Любавічы, 13 — Мікуліна, 14 — Абольцы, 15 — Смальяны, 16 — Межава, 17 — Сакольня, 18 —Азярцы, 19 — Талочын, 20 —Друцк, 21 — Багрынава, 22 — Варанцэвічы, 23 — Зубарэвічы, 24 — Слабодка, 25 — Орша, 26 — Дуброўна, 27 — Шышава, 28 — Раманава, 29 — Горы.
лішчаў шырока ўваходзіць паліваная кераміка (пліткі падлогі, кафля, сталовы посуд), шкляныя вырабы, цікавай формы дзвярныя замкі і ключы і інш.
Яшчэ адзін часавы прамежак, які прынёс новыя набыткі ў мастацкую культуру Аршаншчыны, прыпадае на канец XVII — 1-ю трэць XVIII ст. У архітэктуры з’яўляюцца элементы стылю віленскага барока, еўрапейскія традыцыі актыўна пранікаюць у сферу прыкладнога мастацтва.
Дзякуючы чалавечаму розуму, рукам, майстэрству на Аршанскай зямлі створаны такія унікальныя архітэктурныя ансамблі, як Аршанскі замак, Куцеінскі манастыр, замак і культавы комплекс у Дуброўне і інш.
Аршанскі павет у XVIII cm.: 1 — Сяннр, 2 — Беліца, 3 — Абольцы, 4 — Ілемніца, 5 — Смаляны, 6 — Сакольня, 7 — Талочын, 8 — Яблонка, 9 — Рабча, 10 — Друцк, 11 — Коханаў, 12 — Старасвлье, 13 — Варанцэвічы, 14 —Дудаковічы, 15 — Копысь, 16 — Орша, 17 — Дуброўна, 18 — Басея, 19 — Шклоў, 20 — Цяцерын, 21 — Бялынічы, 22 — Галоўчын, 23 — Княжычы.
Развіваюцца сельскія паселішчы. Гэтаму спрыяюць насычанасць рэгіёна гандлёвымі шляхамі, высокая шчыльнасць (калі не ўлічваць вынікі войнаў) насельніцтва, значныя прыродныя ўтоддзі і іх адносная «багатасць» і г.д. У Падняпроўскім рэгіёне найбольш тыповым з’яўлялася аднаі двухкамернае жыллё (хата-сенцы-хата, хата-сенцы-клець). Апошняе існавала ў выглядзе хаты-пяцісценкі: чатырохсценны зруб падзяляўся папярочнай капітальнай (пятай) сцяной.
Па-другое, развіццё культурна-асветніцкай дзейнасці, выдавецкай справы і літаратуры. XVI і XVII стст. ўпішуць у гісторыю беларускай мастацкай культуры прозвішчы кнігавыдаўцоў Іаіля Труцэвіча і Спірыдона Собаля, літаратара Філона Кміты-Чарнабыльскага. Аршанская зямля знойдзе сваё адаюстраванне ў такіх гістарычных і літаратурных помніках, як «Хроніка літоўская і жамойцкая», «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўскі летапіс», «Інвентар апісання двара і ўсяго маёнтка Смалянскага, места, баяр і падданых», «Хроніка Полыпчы» Марціна Бельскага, «Устаў павіннасцей» Жыгімонта III Вазы, «Запіскі аб Масковіі» Зігмунда Гер-
берштэйна, «Жыціі» патрыярха Нікана, Статут г. Оршы, Аршанскае права і інш.
Неабходна помніць, што, з аднаго боку, у гэты час асабліва інтэнсіўна ідзе расслаенне духоўна-грамадскага жыцця гарадоў, з другога, што для Аршанскай зямлі ў гэты перыяд характэрны болын цесныя сувязі праваслаўнага насельніцтва з Расіяй (у XVII ст. створана Магілёўская епархія, якая падпарадкоўвалася Кіеўскай мітраполіі).
Па-трэцяе, станаўленне народнай мастацкай культуры праз значныя дасягненні ў развіцці рамяства (кавальскага, ганчарнага, ткацкага, дрэваапрацоўчага, ювелірнай справы), дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, самадзейнай творчасці ў манастырах, калегіумах, праваслаўных брацтвах. Лічаць, што ў XVI ст. толькі ў адной Оршы налічвалася больш за 20 відаў рамёстваў, а лепшыя майстры з Друцка, Копысі, Дуброўна ў XVII ст. працавалі ў Маскоўскім Крамлі. У сярэднія вякі складваецца ўсё багацце вуснай народнай творчасці. Шырока вядомымі становяцца старадаўняя народная песня «Ой, у нядзельку параненьку...», прысвечаная перамозе войск ВКЛ пад камандаваннем князя Канстанціна Астрожскага над расійскай арміяй на р. Крапіўна пад Оршай (8 верасня 1514 г.*), легенда з-пад
* Перамогу пад Оршай, але не К. Астрожскага. а польскага караля Жыгімонта 1 ухвалялі ў сваіх вершах тагачасны паэт, дыпламат і епіскап варменскі Ян Данцішак, таксама паэт і архіепіскап гнёзненскі Анджэй Кшыцкі.
АРШАНСКАЯ БІТВА 1514г.
Аршанская бітва 1514 г. Ілюстрацыя з «Хронікі польскай» М.Бельскага.
Аршанская бітва 1514 г. Фрагмент карціны XV cm.
Выдрыцы аб каханні маладога сялянскага хлопца Юрыя і прыгоннай дзяўчыны, паданні аб Белым Ковелі (замак у Смалянах), дзе быццам ноччу ўладарыць каралева Бона (жонка караля Жыгімонта I Старога), былая ўладальніца Ковельскага замка. Дзякуючы геаграфічнаму становішчу на Аршанскай зямлі значнае развіццё атрымаў гандаль з Расіяй, Прыбалтыкай, Украінай. Орша была буйным транзітным цэнтрам; менавіта тут пачынаўся вялікі гандлёвы шлях —«гасцінец купецкі», што праходзіў па тэрыторыі Беларусі з усходу на захад.
Па-чацвёртае, у сярэдневякоўі на Аршанскай зямлі сфарміраваўся значны духоўна-рэлігійны мастацкі комплекс, у якім былі пераплецены, знітаваны ў адзінае розныя канфесійныя плыні, іх мэты і імкненні, а роўна і ідэалагічныя і мастацкія сістэмы, якія іх абслугоўвалі. 3 аднаго боку, востра процістаяць адзін аднаму афіцыйныя рэлігіі і моцныя традыцыі язычніцтва (сведчанне таму —знішчаныя ідалы і ўцалелыя да нашых дзён вялікія валуны з высечанымі на іх крыжамі і іншымі салярнымі знакамі), з другога, —не менш абвострана процістаяць праваслаўе і каталіцызм, праваслаўе і пратэстантызм і інш. Менавіта на Ар-
шанскай зямлі сталі магчымыя такія унікальныя з’явы ў галіне культуры, як Рагвалодаў камень, Куцеінскі манастыр, Дубровенскія касцёлы і кляштары бернардзінцаў, «Аршанскі кодэкс» (рукапісны зборнік канца XVII ст., створаны ў Аршанскім езуіцкім калегіуме) і інш.
Цяпер нават цяжка ўявіць такое, але факты застаюцца фактамі: у познім сярэдневякоўі (за якія-небудзь 200—250 гадоў) Орша і Аршанская зямля больш за 40 разоў падвяргаліся татальнаму рабаванню і вынішчэнню.
Аднак створаная народам прыгажосць засталася (хай і не ў тым аўтэнтычным выглядзе), і сёння ёсць усе перадумовы, каб больш дэталёва пазнаёміць чытача з тымі далёкімі набыткамі.
ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА I АРХІТЭКТУРА
У мастацкай культуры Аршанскай зямлі XV —канца XVIII ст. вылучаецца перш за ўсё мастацтва архітэктуры. Яно даволі шматпланавае: гэта горадабудаўніцтва і забудова сядзіб і паселішчаў; архітэктура абарончых збудаванняў і, нарэшце, культавая архітэктура. Безумоўна, галоўныя накірункі развіцця горадабудаўніцтва звязаны галоўным чынам з развіццём самой Оршы, але ж і побач з ёй (у Копысі, Дуброўне, Барані, Смалянах і інш.) ідзе будаўніцтва, ствараюцца цікавыя гарадскія, сядзібныя, садова-паркавыя ансамблі. Напрыклад, з 1518 г. вядома мястэчка Барань на аршанска-шклоўскім тракце; з 1-й палавіны XVI ст. як вялікакняжацкае ўладанне ўпамінаецца ў дакументах Дуброўна, размешчанае на дарозе з Оршы ў Смаленск; атрымлівае далейшае развіццё Копысь (з XVI ст. належала князям Астрожскім і Радзівілам), у якой у сярэдзіне XVII ст. налічвалася 13 вуліц і завулкаў і каля 460 двароў (аднак лічылася толькі 365 «дымоў»).У інвентары 1593 г. адзначаецца, што напрыканцы XVI ст. ў Смалянах была гандлёвая плошча, на якой знаходзілася драўляная Мікалаеўская царква і званіца з двума званамі, а на царкоўным пагосце была «новая» Спаская царква, накрытая белай бляхай і г.д.
Пры вызначэнні абагульненых падыходаў і характарыстык нельга забываць і пра канкрэтныя вызначэнні, якія так ці інакш аказвалі ўплыў на складанне рознага роду абагульненняў. Што маецца на ўвазе? А тое, што і каталіцкія, і праваслаўныя тэарэтыкі архітэктуры адпаведна рыхтавалі кожны свае рэкамендацыі для будаўнікоў і дойлідаў на беларускай зямлі. Аналізуючы дырэктыўныя архітэктурныя праекты, што дасылаліся з Рыма на ўсходнеславянскія землі, польскі даследчык В. Татаркевіч лічыць, што «...не існавала адзінага тыпу архітэктуры касцёла, адбылося змяшэнне тыпаў: італьянскага і паўночнага, з фасадамі вежавымі і бязвежавымі, з выцягнутым і цэнтральным планам, з трансептам і без трансепта. Новыя прыўнесеныя формы дастасоўваліся з часам да звычаю і клімату польскаму, і да сярэдзіны XVII ст. архітэктура касцёлаў, галоўным чынам на ўсходніх ускраінах, развівалася па шляху стварэння ўласнага тыпу, аднак развіццё яго было перарвана новай модай». У той жа час праваслаўнае храмавае дойлідства (сведчанне А.Дз. Квітніцкай) прытрымлівалася тыпу купальнай пабудовы: «Особенно прнемлемой форма купала оказалась для православного каменного стронтельства. Здесь каменные крешатые в плане храмы, продолжаюшне траднцню пятнчастных церквей, получают над средекрестяем купол, в результате чего создается новая для каменного культового зодчества компознцмя центрнческого храма. Coe-
днненне традмцмонной компознцнй с прйвнесенной формой прйвело к новой форме зданйя».
Рэкамендацыі як каталіцкіх, так і праваслаўных спецыялістаў знойдуць сваё прымяненне на Аршанскай зямлі. У першым выпадку найбольш пераканаўчым будзе прыклад езуіцкага храма (1763) у Оршы, а ў якасці другога —Успенскі сабор Куцеінскага жаночага манастыра (1635).
Аб будаўнічых імкненнях першажыхароў Оршы сведчаць археалагічныя даследаванні беларускага археолага Ю.І. Драгуна (пазней яны знойдуць сваё пацвярджэнне ў працах В.М. Ляўко). Вучоны ўстанавіў, што забудова (якая даследавалася) мела ад 7 да 11 ярусаў (будаўнічых гарызонтаў). Пры кожнай наступнай забудове будынкі ўзводзіліся за некалькі метраў ад папярэдняга жытла. Пабудовы «стройлйсь в обло». Жытлы былі аднакамерныя, квадратныя ў плане (16—22 м2). Ніжнія вянкі не мелі фундамента, яны ляжалі на зямлі. Праўда, сустракаліся і будынкі, у якіх пад вянкі падкладваліся апрацаваныя камяні (лічаць, што гэты прыём выкарыстоўваўся для гарызантальнага выраўноўвання пабудовы). У некаторых дамах выяўлены драўляныя падлогі і глінабітныя печы.
Наогул, развіццё планіровачнай структуры Оршы паўтарае асноўныя этапы фарміравання канцэнтрычнай сістэмы плана, які суадносіцца са старажытнарускім горадабудаўніцтвам. Да торгу з напольнага боку замка вяла прамянёвая сістэма трох вуліц старажытнага Наддняпроўскага пасада, які ў XVII ст. абаранялі дугападобныя ў плане земляныя ўмацаванні горада. Другой гандлёвай плошчай фіксаваўся цэнтр восевай вуліцы Зааршанскага пасада-падола. Пасля XVI ст. на левым беразе Дняпра сфарміраваўся трэці пасад з прамавугольна-лінейнай сеткай вуліц. Аснову кампазіцыйнай цэласнасці горада ў комплексе з гандлёвымі плошчамі складаў Аршанскі замак.
Нагадаем запісы рускага дзяка Трыфана Карабейнікава, датаваныя 1593 г., у якіх можна прачытаць: «В Лйтовской земле город Орш каменный, стойт на Непре-реке, на берегу с Лйтовской стороны... а в городе на посаде семь церквей». На жаль, якія гэта былі цэрквы —драўляныя ці мураваныя, шаноўны дзяк не называе. Але ўжо тое, што горад характарызуецца як «каменны», дае ўсе падставы аднесці Оршу да ліку буйных і развітых гарадоў ВКЛ (памятаеце: «з Літоўскага боку»). Дарэчы, такія ж звесткі можна знайсці і ў «Спйске русскйх городов далёкйх й 6лйзкйх» (датаваны 1387 г.), дзе сярод гарадоў ВКЛ значацца «Друцк, Няміза, Рша камен».
Канешне, аднясенне Оршы да каменных гарадоў і там і там мела сваю выснову. Але галоўная з іх —гэта сведчанне гісторыкаў —было існаванне моцнага мураванага замка, час заснавання якога пакуль дакладна не ўстаноўлены. Сярод цытуемых аўтараў бліжэй да ісціны, як нам здаецца, Т. Карабейнікаў і М.А.Ткачоў. 1 вось чаму. У 1398 г. пад кіраўніцтвам майстра з Краляўца (на жаль, прозвішча не ўстаноўлена) пачалося ўзвядзенне пяцівежавага мураванага замка, які павінен быў вырашаць абарончыя задачы як «порубежны». Будаўніцтва патрабавала і грошай, і часу. На жаль, шматгадовыя ваенныя ліхалецці перашкаджалі ходу работ (у пачатку XV ст. замак яшчэ быў не закончаны) і канчаткова дабудаваны (дарэчы, з дрэва) дзесьці ў сярэдзіне XV ст. Ю.І. Драгун, які праводзіў археалагічныя раскопкі на Аршанскім гарадзішчы ў 2-й палавіне 1960-х гадоў, лічыць, што ў гады праўлення вялікага князя Альгерда (XIV ст.) ажыццяўлялася перабудова старой земляной крэпасці і ўзвядзенне новых замкавых умацаванняў. Старыя валы на гарадзішчы былі зруйнаваны. быў засыпаны і стары роў. У той жа час ён адзначае, што паколькі пляцоўка гарадзішча «значна ўзвышалася над акаляючай мясцовасцю, то на ім не былі ўзведзены каменныя сцены, а толькі па
Аршанскі замак. Малюнак з карты XVI cm.
краі насыпаны валы і пастаўлены частакол». Думку Ю.І Драгуна часткова падзяляе і археолаг В.М. Ляўко, якая вяла раскопкі ў Оршы ў 1988 і 1989— 1991 гг. Паводле плана замак меў дзве часткі — замкавы дзядзінец і зазамкавую тэрыторыю. Як гэта тэрыторыя развівалася і трансфармавалася на працягу XV—XVI стст. меркаваць цяжка, але што яна была — факт устаноўлены.
Неабходна адзначыць, што да пабудовы замка цэнтрам абароны горада (XIV — пачатак XV ст.) з’яўляўся былы старажытны дзядзінец у сутоках Аршыцы і Дняпра. У 1-й палавіне
XIV ст. ў мэтах пашырэння гарадской тэрыторыі валы дзядзінца былі скапаны, a па краях павялічанай пляцоўкі гараджане насыпалі новы земляны вал, узвялі драўляныя абарончыя сцены, вежы і ўяздную браму.
Паводле М.А.Ткачова, падмурак сцен і вежаў размяшчаўся на вапнаванай падушцы, меў вышыню каля 1 м і быў складзены з валуноў сярэдніх памераў. Сцены маглі ўзводзіцца ў тэхніцы «паласатай муроўкі», дзе рады падагнаных валуноў ураўнаваны радамі буйнапамернай цэглы (М.А.Ткачоў). Сістэма цаглянай муріоўкі — балтыйская: чаргаванне 2 лажкоў і 1 тычка, што, безумоўна, дазваляе датаваць будаўніцтва Аршанскага замка канцом XIV — пачаткам XV ст., пацвярджаючы пісьмовыя сведчанні пра тагачасныя будаўнічыя работы. На думку М.А. Ткачова, «помурованный» з каменю ў пачатку XV ст. толькі на палавіну, замак устаяў у часы ваенных дзеянняў 1507, 1514, 1519 гг. У пачатку XVI ст. горад толькі аднойчы — у 1502 г. — быў захоплены маскоўскімі войскамі. У 1-й палавіне XVI ст. самыя значныя спусташэнні Аршанскай зямлі прынесла вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—1537 гг. («запылалі сёлы і прадмесці гарадоў Літоўскіх —Дуброўны, Оршы, Друцка, Барысава», — пісаў летапісец).
Перыметр замка ў пачатку XVI ст. (сведчанне С.М.Асіноўскага) складаў 354 м. Праўда, Ю.А.Якімовіч называе іншую лічбу — 650 м. Мяркуем, што тут слушны ЮА.Якімовіч, таму што памеры нават рэканструяванага (паводле Дз.І. Даўгялы) замка пераканаўча сведчаць аб працягласці яго сцен амаль да 700 м. А калі ўлічыць, іігто ў дамураваным пасля 1620 г. замку «Камень днг до зубцов» вышыня сцен складала з «прыступнага» (небяспечнага) боку да 8 м, з бакоў, абароненых рэкамі і высокімі берагамі —да 5,3 м, шырыня сцен была «в сажень» —дасягала 2 м, можна зрабіць вывад, што для 354 м абарончых сцен — гэта было занадта.
Ю.І.Драгун выказвае меркаванне, што на пачатак XVI ст. ў Оршы магло жыць да 7 тыс. насельніцтва. Аднак паводле інвентару Аршанскага замка за 1560 г., у горадзе налічвалася толькі больш за 200 «дымоў». Гэта значыць, што гараджан магло быць не больш чым 2 тыс. чалавек. Нават на замкавыя работы, сцвярджае М.А.Ткачоў, спасылаючыся на дакумент 1529 г., пасылаліся людзі з заходніх раёнаў дзяржавы.
Зробім адно адступленне. Аршанскі замак па сваіх стылёвых характарыстыках, як нам здаецца, нідзе ў літаратуры не вызначаўся. Геаграфічныя ўмовы, вядома, адыгралі значную ролю ў яго абліччы. Па сутнасці, у плане ён уяўляў трохвугольнік (ці трапецыю няправільнай формы), які быў арганічна ўпісаны ў водападзел
Рэканструкцыя Аршанскага замка паводле інвентару 1560 г.
План Аршанскага замка. XVI cm.
ся «ўзводам драўляным» — пад’ёмным,
Дняпра і Аршыцы на пляцоўцы памерам прыкладна 100 х 75 м (пасля Альгердаўскіх распараджэнняў плошча замка была каля 3,5 га).
Дз.І. Даўгяла, напрыклад, лічыў яго адзіным прыкладам падобных архітэктурных форм у крапасным дойлідстве Беларусі. Такое рашэнне, на яго думку, магло ўзнікнуць у выніку ўзвядзення недастаткова высокіх сцен для абароны ад ворагаў. Калі вызначаць архітэктурны стыль, дык гэта, на наш погляд, у пэўнай ступені сведчыць пра спалучэнне позняга раманскага стылю з готыкай (у традыцыях кёнігсбергскіх майстроў), якое атрымала шырокае распаўсюджанне пры ўзвядзенні абарончых замкаў у канцы XIV—XV ст.
Аднак вернемся да інвентару 1560 г., які дае ўяўленне аб забудове плошчы. Якраз да гэтага часу замак толькі на палавіну змураваны з каменю стаў двухчасткавым. Галоўную яго частку складаў уласна замак з пяццю вежамі, царквой, каралеўскім дваром і дамамі гараджан (іх было 28) і па-за замкавай часткай (замкавыя карчма і фальварак, 2 шынкі). Галоўная замкавая брама на мураваным фундаменце была 2-ярусная і мела сваю сістэму запорных канструкцый. Дзве гарматы, якія былі на яе ўзбраенні, знаходзіліся на першым (вялікая бронзавая гармата) і на другім (невялікая жалезная) паверхах, а «звон вялікі з клепалом» дастаткова часта папярэджваў гараджан аб ваеннай небяспецы. Брамны праём закрываўна двух жалезных ланцугах мостам праз
Аршыцу. «Снаружн брама была укреплена террасой». Галоўная брама была звязана двайной драўлянай сцяною з другой 2-яруснай вежаю, што стаяла злева, мела невялікую гармату і была напалавіну «мурам абмураваная». Крыху далей, на ўсход, размяшчалася трэцяя вежа, «з дерева роблена, до половнцы около муром обмурована». У мураванай частцы гэтай вежы знаходзіўся цэйхгаўз, дзе захоўваліся 33 гакаўніцы, 20 аркебузаў, 3 невялікія жалезныя гарматы, гарматныя ядры, порах, салетра і іншыя боепрыпасы. На беразе Дняпра размяшчалася яшчэ адна — чацвёртая — 2-павярховая вежа з гарматай. Пад яе сцяной быў патаемны ход для папаўнення водных запасаў, як запісана ў дакуменце «тайннк деревянный фундованный для воды у Днепр». Гэта вежа мела не менш двух баявых ярусаў, у інвентары адзначана,
што «на дело велнкое... дело малое над вороты... в окнах воротной вежн два дела на облонках». Уздоўж высокага правага берага Дняпра вяла сцяна да 5-й вежы, якая была «да половнны муром обмуравана». На версе прасел замкавых сцен, на кансольных бэльках была зроблена баявая галерэя — «обланкн», дзе знаходзіліся гарматы. Унутры замка ўшчыльную да мураваных сцен прымыкала 101 драўляная гародня, дзе ў ваенны час мелі «клетн на своё схованье часу потребы» і свайго скарбу гараджане, шляхта і сяляне замкавай воласці. Гарнізон замка ў гэты час налічваў каля 300 воінаў.
Што датычыць грамадзянскіх пабудоў у замку, то найбольшую цікавасць уяўляў каралеўскі двор (3 жылыя дамы, кухня, 2 свірны, 2 клеці, піўніца і канюшня). Галоўны з трох дамоў першапачаткова ўяўляў сабой трохкамернае жытло з вялікай святліцай і каморай, якая была працягам сенцаў. Гэта было ўжо XVI ст., таму і дом меў зусім іншую планіроўку. У святліцы было 6
Схематычны ппан Оршы сярэдзіны XVII cm.: 1 — замак, 2 — Наддняпроўе, 3 — Зааршынне, 4 — Васкрасенская царква, 5 — Мікольская царква, 6 — Задняпроўе, 7 — Ільінская царква, 8 — Куцеінскі манастыр.
«отворнстых» шкляных вокнаў, якія мацаваліся на металічных завесах, была белая кафляная печ; з мэблі меліся дубовыя стол і лавы; у каморы былі 4 акны і драўляны, абмазаны глінай камін; такі ж камін стаяў і ў сенцах. Некалькі пазней да каморы з дапамогай малых сенцаў далучылі новую святліцу, у якой былі 4 «отворнстых» акна «с простымн скуранымм оболокамм», белая кафляная печ, круглы стол і лавы. Другі дом таксама быў трохкамерны, але з меншым наборам памяшканняў, а трэці ўяўляў сабой аднакамерную «курную нзбу» з 2 вокнамі, печчу і лавамі. Усе пабудовы былі пакрыты дранкай. Гаспадар замка, як сведчыць інвентар 1560 г., валодаў 9 вёскамі, назвы некаторых з іх захаваліся і да нашых дзён: Стайкі, Бабіна, Гразівец, Шапкі (у даўніну Вострыя Шапкі) і якія, па сутнасці, складуць ядро будучага горада. Пад юрысдыкцыяй аршанскага замка знаходзіліся мяшчане, якія «в месте домы свон мають н фольваркн за местом в пашнях держать». На гэты час у замку і бліжэйшых вёсках зафіксавана 23 віды рамёстваў. Дарэчы, у гістарычных дакументах адзначаецца, што ў XVI ст. Орша займала не толькі штучны востраў (быў створаны паводле загаду вялікага князя літоўскага Аляксандра), а і тэрыторыю побач з замкам па берагах рэк Аршыца і Дняпро. Апрача каралеўскай рэзідэнцыі ў замку знаходзіліся царква, 11 хат шляхты —зямян, 17 хат мяшчан.
Гарадскі пасад, дзе жылі шматлікія рамеснікі і гандляры, з кожным годам пашыраўся. Напрыклад, у 1460 г. на левым беразе Дняпра паводле загаду вялікага князя літоўскага Казіміра была ўзведзена Ільінская царква (у гонар выратавання жонкі князя Альжбеты, якая ў дзень прарока Ільі ледзь не патанула падчас пераправы цераз Дняпро). Гэта царква —самая ранняя культавая пабудова з вядомых
на тэрьггорыі Оршы*. У 1505 г. царква згарэла. I паводле загаду князя на яе месцы была ўзведзена царква Св. Ілы Прарока, пагост якой абнесены мураванай агароджай з манументальнай брамай, контрфорсамі і дэкаратыўнымі вежачкамі (патранаж каралеўскай улады пазбавіў яе ад пераходу ва уніяцтва). 3 1504 г. ў лісце князя М.І. Мсціслаўскага ўпамінаецца Мікольская царква: «кадь меду н полтнну грошей» ён ахвяруе «церквн божей ко храму святого Мнколы во Ршл». У 1552 г. княжна Аляксандра Горская сваім лістом пацвердзіла штогадовае дарэнне яе бацькам гэтай царкве трох пудоў мёду. У 1500 г. паводле загаду другога князя Аляксандра Орша была абнесена драўлянай сцяной («острогом»), Недалёка ад замка размяшчаліся прыстань, на якой амаль штодзённа стаялі гандлёвыя судны, і гандлёвая плошча. У горадзе і на падыходах да яго, асабліва да замка, на скрыжаваннях галоўных магістралей знаходзіліся шматлікія мураваныя кляштары, манастыры, цэрквы. Адзначым, што ў Оршы былі прадстаўлены амаль усе вядучыя каталіцкія або пратэстанцкія ордэны, таксама іх плыні (ёсць сведчанні, што кальвінскі збор у Оршы існаваў ужо ў 1555 г.) — бернардзінцаў, францысканцаў, кармелітаў, дамініканцаў, бенедыкцінцаў, брыгітак, марыявітаў і уніятаў.
Для абароны гандлёва-рамесніцкага пасада быў утвораны новы пояс гарадскіх умацаванняў — «острог пасадскнй», які складаўся з землянога вала і драўляных абарончых збудаванняў па ім — гародняў і вежаў. Уезд у горад і выезд з яго адбываўся праз тры брамы: Дняпроўскую (выводзіла да паромнай пераправы цераз Дняпро на яго левы бераг і далей на Горы і Мсціслаў), Магілёўскую (адкрывала дарогу на мост цераз Аршыцу і далей па правым беразе Дняпра на Копысь) і Віцебскую (з заходняй часткі горада адкрывала шлях на Віцебск, Полацк і ў Прыбалтыку). Перад валам з паўночнага і заходняга бакоў знаходзіўся абарончы роў, які канцамі ўпіраўся ў Дняпро і Аршыцу.
У паўночнай частцы замка (паводле інвентару 1560 г.) дзейнічаў вадзяны драўляны млын. Значна пазней, у пачатку XX ст. (1902), на месцы старога млына у традыцыях псеўдаготыкі з выкарыстаннем элементаў псеўдарускага стылю быў пабудаваны мураваны млын (у 1995 г. ў ім адкрыты гарадскі этнаграфічны музей «Млын»). Даволі ўдала млын дапаўняе цагляны арачны мост, аздоблены парапетам з невялікімі стральчатымі праёмамі.
Калі ўлічыць, што на тэрыторыі замка знаходзіліся царква, 28 дамоў гараджан, то можна зрабіць вывад, што Аршанскі замак канца XV — пачатку XVI ст. — гэта, па сутнасці, маленькі горад, які жыў сваімі сацыяльнымі, эканамічнымі, ваеннымі клопатамі. Да таго ж, побач з замкам былі размешчаны карчма, шынкі і замкавы (каралеўскі) фальварак, які складаўся з двара і гумнішча. У склад двара,
* Праўда, «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» утрымлівае іншыя звесткі: «Той же знмы (1397 — А.Р., Ю.Р.) князь Святослав Смоленскнй совет сотворн co князем Ацдреем Полоцкмм: он в Лнтву, a князь Святослав ко Оршм, на ммру много зла сотворнша хрнстнянем, нечеловеческы н нехрнстнянскы н мучнша хрнстнян, чеже нн в поганых ратех то не слышах таковых мук. Мучаше хрнстнян сбнраху н загшраху во нзбах м зажнгаху. А другмм велнкн храмы очепы поднмаху н пленннков под сцены кладаху главамм н зажнгаху. А нные жены н детм на коле тыкаху. А яные мук над хрнстняны нх же скаредно не пмсахом, яко же не Онтмох Сарскый, нн Ульян Законопреступннк тех мук не сотворы над хрестняны. Граду же Оршн ннчего не вспяша м пакы возвратмся восвоясн». Значыць, ужо напрыканцы XIV ст. Орша мела «велмкм храмы», для пабудовы якіх быў неабходны не адзін год. А краязнавец С. Асіноўскі наогул лічыць, што першыя храмы ў Оршы з’явіліся ў XI ст. Калі ж зыходзіць з апошніх навуковых даследаванняў, у якіх сцвярджаецца. што крэпасць Орша магла быць узведзена не раней 1110-хтадоў, то паяўленне храма як адной з абавязковых пабудоў сярэдневяковага горада можна аднесці да 1-й чвэрці XII ст. (Асіноўскі С. Горад зруйнаваных храмаў і светлых надзей // Беларуская мінуўшчына. 1996. №1. С.34).
у сваю чаргу, уваходзілі жылы дом, 2 грыдні, лазня, стайня, склеп, клець і адрына. Дом, грыдня і клець былі пакрыты дранкай, лазня і стайня —дубам, адрына —саломай. Гарадскі пасад пастаянна пашыраўся. Так склалася гандлёвая плошча на беразе Дняпра, куды прычальвалі гандлёвыя і іншыя судны.
Замак даглядалі мясцовыя сяляне, якія разам з гараджанамі рамантавалі і драўляныя сцены, узводзілі неабходныя пабудовы, абарончыя ўмацаванні і інш. Яшчэ ў 1594 г. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт HI Ba33 прадпісаў аршанцам драўляныя
«бланкі на сцяне ад Аршыцы рамантаСхематычны план Оршы пач. 1770-х гадоў. ваць і зноў зрабіць, калі ападуць». Паводле «Устава павіннасцей» за 1560 г. мяшчан абавязвалі «у замку адну сцяну рамантаваць і перад замкам мост будаваць, стацэю (прыпынак —А.Р., Ю.Р.) паслам і ганцам даваць, а падводныя пенязі ... даваць і варту замкавую выконваць». Адзначалася неабходнасць мець зброю і заўсёды быць гатовым да абароны, а дарослае мужчынскае насельніцтва было аб’яднана ў 4 сотні —ваенна-падатковыя падраздзяленні на чале з сотнікамі.
Аршанскі замак шмат разоў падвяргаўся аблогам, нават захопліваўся войскамі Маскоўскай дзяржавы. Але былі і славутыя старонкі ў гісторыі замка і яго абаронцаў. Напрыклад, у 1397 г. горад і замак вытрымалі аблогу войск смаленскага князя Святаслава. У 1401 г. ў час аблогі горада князем Свідрыгайлам «оршане затворйлйся в городе й боронйлйся два днй й потым подалй город», каб пазбегнуць разбурэння. Шматлікія аблогі, штурмы, захопы, асабліва ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. прывялі да таго, што пасля вайны замак прыйшоў у поўны заняпад, быў моцна разбураны і ўжо больш не выконваў сваіх абарончых функцый.
Орша з’яўлялася не толькі моцнай ваеннай крэпасцю, яна была рамесна-гандлёвым і культурным цэнтрам акругі. Гарадская тэрыторыя пастаянна павялічвалася як за кошт будаўніцтва жылля, перасяленцаў з іншых гарадоў, так і за кошт засялення феадаламі сваіх зямельных участкаў (юрыдык) сялянамі са сваіх памесцяў. Вялі забудову і людзі, якія жылі на пляцах, атрыманых царквой у сваю ўласнасць ад дзяржаўнай улады, ці падараваных багатай шляхтай. Прыток насельніцтва, узвядзенне новых пабудоў прыносілі дадатковыя грашовыя паступленні ў гарадскую казну. У адным з дакументаў магістрата запісана: «Поскольку в Орше много пляцев шляхстскйх й церковных, на которых оселй меіцане, предпйсываем сейчас, как й в прошлой грамоте нашей, чтобы такме меіцане во всех судебных делах свойх не где-лйбо, а только в ратушу должны вызываться м там судйться, a панам свойм, на чьем грунте жмвут, должны платать чйнш й выполнять услугй, как договорйлйсь».
У XV—XVIII стст. працягваў сваё развіццё і такі старажытны цэнтр беларускай мастацкай культуры, як Копысь. Гэта быў, бадай, найбольш развіты горад Аршанскай зямлі. 3 XVI ст. Копысь, з’яўляючыся прыватным уладаннем Радзівілаў (у 1772 г. будзе секвестраваны і паступіць у дзяржаўнае ведамства), уваходзіла ў склад Віцебскага ваяводства. Галоўнымі архітэктурнымі збудаваннямі Копысі ў
гэты час былі гарадскія ўмацаванні і Копыскі замак (існавалі да XVIII ст.), які з’яўляўся ваенна-адміністрацыйным цэнтрам старажытнага горада. Сцены замка мелі частакольную канструкцыю. У 2-й палавіне XVII ст. нямецкі падарожнік А. Меерберг пісаў пра Копысь як пра горад, абнесены драўлянай сцяной з вежамі, у цэнтры якога над пагоркам узвышаўся драўляны замак. У канцы XVII ст. на тэрыторыі замка стаялі 4 драўляныя дамы, гаспадарчыя пабудовы, паблізу брамы — свірны, арсенал, турма, мураваны склеп. Перыметр абарончага вала замка складаў 370 м, а памеры ўнутранай пляцоўкі 80 х 60 м. Важную ролю ў планіровачнай структуры Копысі адыгрывалі невялікія рэкі Страшаўка і Сморкаўка, якія абкружалі замак з двух бакоў і ўпадалі ў Дняпро. Вусце Сморкаўкі было перагароджана дамбай, а воды абедзвюх рэк, падпёртыя плацінай млына, дазволілі пабудаваць такую штучную ірыгацыйную сістэму, што дазваляла запаўняць вадой абарончыя равы перад вакольным горадам. Млын засцерагаў падыходы да замка з поўдня, усходу і паўночнага ўсходу. Праезд у замак ажыццяўляўся па версе плаціны. Менавіта яна падводзіла да пад’ёмнага моста перад замкавай брамай. Абарончую ролю адыгрываў у структуры замка і двухпавярховы будынак з кругавой галерэяй для верхняга бою. Умацаванні Копысі паўтаралі трохвугольны абрыс раннесярэдневяковага замчышча, размешчанага на мысе. Паводле інвентару за 1561 г., Копысь мела 4 брамы: Шклоўскую, Гарадзецкую, Горскую і Аршанскую, ад якіх пачыналіся шляхі ў аднайменныя населеныя пункты.
У сярэдзіне XVII ст. замак быў цэнтрам гарадской кампазіцыі, ён звязваўся з гандлёвай плошчай, размешчанай на захад ад замка. На плошчы размяшчаліся 80 крам, важніца, двухпавярховы крыжовы ў плане жылы дом.
Галоўнымі вуліцамі былі Аршанская (злучала гандлёвую плошчу з дарогай на Оршу; на ёй стаялі кальвінскі збор з плябаніяй, пабудаваны каля 1555 г., на думку А.К.Кіркора, князем Мікалаем Радзівілам Чорным, Свята-Духаўская царква і карчма), Шклоўская (ад цэнтра да дарогі на Шклоў) і Горацкая (злучалася з дарогай на Горкі).
За межамі горада знаходзіліся прадмесці Аршанскае (пры Аршанскай дарозе, мела 3 вуліцы, 103 двары, карчму) і Шклоўскае (на Шклоўскай дарозе, мела 10 двароў). У 1651 г. ў Копысі было 384 двары (з іх 113 —у прадмесцях), у 1663 г. — 17 вуліц.
Непадалёку ад замка размяшчалася так званая Копыская сядзіба, пабудаваная ў 1-й палавіне XVII ст. Яна ўключала палац, 3 жылыя флігелі, пякарню, двухпавярховую скарбніцу. Усе пабудовы былі драўляныя. Палац меў рысы стылю рэнесансу з элементамі абарончай архітэктуры. Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў завершаны высокім гонтавым дахам з 2 флюгерамі на вільчаку і аформлены на галоўным і тыльным фасадах слупавымі ганкамі і балконамі з балюстрадамі.
На 1-м і 2-м паверхах было 19 памяшканняў (5 сянец, грыдніца, сталовая, гасціная, 3 жылыя пакоі, 6 камор, пякарня, скарбніца), некаторыя з іх былі ўпрыгожаны размалёўкай («розным маляваннем памалёванный» і разьбой), абсталяваны паліхромнымі камінамі, кафлянымі грубкамі. Прамавугольныя і круглыя вокны мелі алавяныя пераплёты ў дубовых каробках. 3-і паверх меў абарончае прызначэнне, быў абнесены баявой галерэяй з абламамі.
Сядзібны комплекс меў 2 уезды: вароты з форткай з боку паселішча і брамувежу з боку Дняпра. Да нашых дзён, на жаль, не захаваўся.
Усе пабудовы замка былі абнесены астрогам і ўмацаваны гароднямі. Пасады Копысі, якія захавалі лінейна-радавую раннесярэдневяковую планіроўку кварталаў уздоўж Дняпра, абкружала другая лінія фартыфікацыйных умацаванняў, у
Пятроўскі вал на беразе Дняпра ў Копысі.
плане, блізкім да прамавугольніка. Умацаванні перад мостам на процілеглым ад замка беразе Дняпра абаранялі перавоз цераз раку. А трэцяя лінія абароны (больш пластычная) — лінія земляных валоў кольцам абкружала даволі шырокую тэрыторыю па абодвух берагах Дняпра, другасна перакрываючы заходнюю лінію ўмацаванняў пасадаў Копысі.
Умацаванні сярэдневяковай Копысі адпавядалі рангу тагачаснага гандлёва-рамесніцкага горада з насельніцтвам больш за 2 тыс. чалавек. Тут займаліся разьбой па косці, ганчарнай справай, вытворчасцю зброі і ваенных прылад [у 1597 г., напрыклад, паводле загаду князя Мікалая Радзівіла ў Барані — побач з Копыссю — была заснавана майстэрня («кульня») па вытворчасці ядраў і куль для гармат і гакаўніц Копыскага замка].
Рамонтам умацаванняў Копысі займалася гарадское і навакольнае насельніцтва, у тым ліку і новазаснаванага мястэчка Барань. Мяшчане, сяляне, зямянешляхга, баяры панцырныя і путныя ў час ваеннай небяспекі павінны былі з’яўляцца для абароны Копысі, а ў мірны час адбываць у замку «старажоўшчыну». Да пачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. абарончыя ўмацаванні горада не былі прыведзены ў належны стан. Да таго ж у выніку баявых дзеянняў яны моцна пацярпелі і мелі патрэбу ў рамонце. У 1668 г. пачаліся вялікія работы па рэканструкцыі Копыскіх умацаванняў і запруды млына, дзякуючы якой замкавы «Kanal вада наўкола аблівала». Некалькі раней (1663) быў адноўлены гарадскі паркан, вежы і Горская брама. Замак умацавалі земляным валам і 4 бастыёнамі — «больверкамі». Была пакінута толькі адна ўязная брама, перад якой размяшчаліся пад’ёмны мост і вадзяны млын. Усё «места» Копысь знаходзілася «ў паркане і на ізбіцах». Зноў стаялі ўсе 4 брамы, пры гэтым Гарадзецкая была перайменавана ў Крупніцкую, паколькі ад яе пачынаўся шлях у бок мястэчка Крупкі. Акрамя таго, у лініі гарадской абароны меліся 3 брамы — «форткі» (А.І. Лакотка адзначае наяўнасць дзвюх брам і трох васьмерыкоў): 2 выводзілі да Дняпра, а 3-я — у поле. На ўзбраенні горада меліся 4 гарматы, 22 жалезныя гакаўніцы, 4 мушкеты, запас пораху, ядраў, куль, волава, а таксама харугва-сцяг на малінавым шоўку князя Радзівіла Багуслава. Разам з умацаваннем замка і абарончымі збудаваннямі (паводле інвентару 1684 г. іх агульная даўжыня складала 2,2 км) развіваўся і сам горад. Узніклі слабоды на Заваллі, «пад парканам», на прадмесці і за Аршанскай брамай.
У час Паўночнай вайны 1700—1721 гг. некалькі дзесяткаў палкоў рускіх войск разам з сялянамі Аршанскага павета і Магілёўскай эканоміі ўзводзілі вакол Ko-
пысі бастыённыя ўмацаванні (1707), так званы Пятроўскі вал (відаць, гэта быў старажытны вал, які ў час вайны быў абноўлены і дадаткова ўмацаваны, а паколькі ў час вайны Пётр I сам кіраваў войскамі, у тым ліку і ўзвядзеннем абарончых збудаванняў, вал назвалі яго імем). Гэта была спроба сарваць пераправу шведскага войска цераз абмялелы Днепр. Спроба была няўдалай, і рускай арміі давялося пакінуць Копысь.
_ - Перад адступленнем замак і ўмаца-
к 7 7 ванні былі спалены, а уся зброя выве-
зена. (Дарэчы, у памяць аб знаходжанні ў Копысі Пятра I да пачатку XX ст. захаваўся драўляны дом, у якім ён жыў.) Інвентары за 1726—1773 гг. згадваюць у горадзе толькі 3 брамы —Аршанскую, Шклоўскую і Крупніцкую (Горская, відаць, была разабрана). Згодна з апісаннем брамы мелі аднолькавую канструкцыю: 2-ярусныя з 2 варотамі (адкрываліся ў два бакі), зрубленыя з бруса, мелі ветранікі (флюгеры). На доле месціліся 2 каморкі, адна з якіх (так званая іздобка) служыла жытлом для вартаўнікоў. Уваход у брамы з боку поля ажыццяўляўся па пад’ёмных мастах, перакінутых цераз вадзяны абарончы роў. Акрамя брам (А.І. Лакотка) ва ўмацаваннях горада меліся таксама невялічкія брамкі дадатковага значэння.
Што датычыць уязной драўлянай вежы-брамы Копыскага замка, то яна мела падвойныя вароты з магутнымі запорамі. На 2-м яе паверсе размяшчалася зала з 4 вокнамі. Залу абкружала галерэя верхняга бою. Памяшканне залы выкарыстоўвалася для захоўвання ручной агнястрэльнай зброі, у якасці лямуса, а таксама бажніцы, дзе спраўлялі «святую імшу». Вежа была накрыта гонтай, завяршаў яе бляшаны флюгер у выглядзе арла. Пасля 1772 г. неабходнасць у замку і іншых гарадскіх умацаваннях адпала, і яны паступова прыйшлі ў поўную непрыгоднасць. Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі земляных насыпаў.
3 2-й палавіны XVIII ст. ў Копысі вядомы жылы дом (існаваў у XVIII—XIX стст.), пабудаваны з дрэва ў стылі барока. Аднапавярховы дом складанай канфігурацыі меў мезанін у цэнтральнай частцы, завяршаўся высокім вальмавым дахам, быў фланкіраваны па тарцах 2 алькежамі з шатровымі дахамі і асобнымі ўваходамі. Галоўны фасад аформлены 2-яруснай аркадай галерэй на 4 квадратных у сячэнні слупах, якая ўтварала ў першым ярусе ганак, у другім —лоджыю, злучаную з мезанінам. Планіроўка дома калідорна-анфіладная. Адкрытыя ў інтэр’еры бэлькі змяшчалі розныя памятныя надпісы. Копыскі жылы дом —адзін з прыкладаў усталяванай на Беларусі ў 2-й палавіне XVIII—XIX ст. традыцыі будаўніцтва дамоў сядзібнага тыпу —да нашага часу не збярогся.
У 1759 г. ў Копысі налічвалася 22 вуліцы і 369 двароў (толькі ў Аршанскім прадмесці іх было 135). На гандлёвай плошчы было 25 крам —«кромы давнншнне н новые в два рады», 2 Свята-Духаўскія царквы (адна мела званіцу з гарадскім гадзіннікам), шпіталь, 5 свірнаў і іншыя адміністрацыйныя і гаспадарчыя пабудовы. На вуліцы Шклоўскай былі пабудаваны 2 Спаскія царквы. У 1778 г. быў зацверджаны першы генеральны план Копысі, вырашаны ў традыцыях класіцызму. Планавалася захаванне гістарычнай часткі горада з замкам, выпростванне вуліц. Замест радыяльна-кальцавой планавалася прамавугольная квартальная
Рэгулярны план Копысі: a — 1778 г., б — 1783—1785 гг.
планіроўка. Тэрыторыя горада ўпісвалася ў прамавугольнік і абносілася земляным валам. Прадугледжвалася стварыць прамавугольныя ў плане плошчы на захадзе (парадная плошча з будынкамі адміністрацыйных устаноў) і на поўдзень ад цэнтра. У 1781 г. для Копысі быў зацверджаны герб — «черный сндяіідай заяц на зеленом поле, каторых редкнх зверьков в окрестностях сего города нзоблльно», — які адлюстроўваў хараство прыроды: лясоў, узбярэжжаў Дняпра, што стваралі адзіны прыродны ландшафт.
Прыблізна ў гэты час развіваецца і другое буйнае паселішча на аршанскай зямлі — Дуброўна, размешчанае на беразе Дняпра, у месцы ўпадзення ў яго рэк Задубровенкі (Дубровенкі) і Свінкі.
Дубровенскае замчышча займае мысавае ўзвышша і ўяўляе сабою роўную прамавугольную пляцоўку, добра задзернаваную, але без слядоў абарончых збудаванняў ранняга сярэдневякоўя.
Цікавыя звесткі аб жыццядзейнасці насельніцтва Дуброўны далі археалагічныя раскопкі 1996 г. пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук В.М. Ляўко. Па-першае, яны сведчаць аб часе забудоў. Археолагі на краю пляцоўкі пад абарончым валам выявілі рэшткі жылых пабудоў, заглыбленых у мацярык на 0,4—0,5 м з гідраізаляцыяй з чырвонай гліны. Пабудовы размешчаны ў паўднёва-заходняй і паўночнай частках замчышча. Жытлы такога ж тыпу раней былі выяўлены падчас раскопак у Задунайскай слабадзе г. Віцебска, дзе яны датаваліся XIV—XV стст. Па-другое, знаходкі (тэракотавая гаршковая кафля з высокім цыліндрычным вусцем і арнамёнтаваныя вонкавыя абкладкі пячнога скляпення) дазваляюць зрабіць вывад, што ўжо ў 2-й палавіне XIV ст. на замчышчы жылі заможныя людзі, якія маглі дазволіць сабе такія дарагія вырабы. Кафля з цыліндрычным і крыжападобным вусцем не толькі спрыяла ўпрыгожанню інтэр’ера жылля, але і выконвала ролю своеасаблівых каларыфераў, якія павялічвалі цеплааддачу печаў. Па-трэцяе, знойдзены сведчанні існавання абарончых збудаванняў мяжы XV—XVI стст. Гэта пабудова з памерамі звонку 5,4 х 5,4 м, унутры — 4 х 4 м. Фундамент пабудовы зроблены ў выглядзе драўлянага каркаса з бярвенняў дыяметрам да 15 см, пакладзеных рашоткай у чатыры ярусы. Пляцоўка пад ніжнім ярусам з чырвонай, добра абпаленай гліны. Пад ніжні ярус бярвенняў дзе-нідзе падкладзены вялікія камяні, a вуглы каркаса замацаваны чатырохвугольнымі слупамі таўшчынёй 20—25 см ці камянямі. Вонкавая частка каркаса на шырыню 0,7 м забіта чырвонай глінай і ўтварае своеасаблівы фундамент пабудовы. Яго вышыня складае 0,8 м, і ён поўнасцю заглыблены ў пясчаны мацярык. Гэтыя звесткі, на наш погляд, даюць грунтоўную падставу датаваць заснаванне Дуброўны канцом XIV — пачаткам XV ст. (упершыню ў гістарычных крыніцах Дуброўна як горад згадваецца ў 1514 г.).
3 пачатку XVI ст. Дуброўна вядома як горад Аршанскага павета ВКЛ, уласнасць князя Ю.І.Ільініча, потым у валоданні знакамітага роду Глябовічаў, якія лічылі за гонар падпісвацца «графы на Дуброўне». У 1393 г. (праўда, польскі гіс-
торык Ю.Вольф лічыць, што дата гэта павінна быць удакладнена, і, верагодней за ўсё, грамата датавана 1429 ці 1444 г.) мясцовыя ваколіцы абазначаны ў дароўнай грамаце Дзмітрыя Сямёнавіча Друцкага-Зубравіцкага (па мянушцы «Секнра») «як зямля пустая Дубровенская».
Напэўна, аўтар быў правы. Таму што і ў 1517 г. нямецкі дыпламат З.Герберштэйн на сваю «Карту Московня» нанёс Дуброўна толькі ў выглядзе 2-яруснай вежы. У 1535 і 1562 г. дубровенскія ўмацаванні былі спалены войскамі расійскага цара, аднак у сувязі з пагранічным становішчам і размяшчэннем на важнай дарозе Смаленск—Масква іх хутка аднаўлялі. Доб-
Герб Копысі. 1781 г. рЫ стан умацаванняў Дубровенскага
замка адзначаў, напрыклад, пасол аўстрыйскага імператара М. Варкач, які наведаў Дуброўна ў 1593 г.: «Дуброўна — горад, і ў гэтым месцы апошні пагранічны замак супраць масквіцян. Горад ляжыць на Дняпры, а па другі бок замка працякае рака Дуброўніца. Гэты замак шырокі ў акружнасці, толькі ўвесь драўляны».
Як архітэктурная з’ява Дубровенскі замак існаваў у XVI—XVIII стст. у сутоках рэк Дуброўны (Дубровенкі) і Дняпра, займаючы мысавую частку левага берага Дняпра, з трох бакоў абкружаную рэчышчамі, меў прамавугольную, арыентаваную па лініі ўсход-захад форму, памерам 125 х 45 м. Пляцоўка замчышча была абкружана земляным валам (у наш час ссунуты на схілы) і ўзвышалася над паверхняй вады на 8—8,5 м. Аўтары праекта былі вельмі практычныя. Яны ўлічылі і тое, што з поўначы замак прыкрывалі воды шырокага і глыбокага Дняпра, а з поўдня і захаду — воды р. Дуброўны з прадуманай сістэмай запруд. Глыбокі роў і нізіна аддзялялі замак ад «места» (горада) з яго складаным рэльефам. Да замка вёў адзіны шлях па вузкім насыпе-дамбе. Вясной абарончы роў з усходняга боку запаўняўся вадой, і Дубровенскі замак ператвараўся ў востраў. У XVI—XVIII стст. замак падзяляўся на дзве часткі: уласна замак (90 х 45 м) і падзамак, ці «прыгародак» (35 х 45 м), які быў размешчаны на 1 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Замкавую і падзамкавую часткі аддзяляла сцяна з вялікай уязной брамай.
У пачатку XVI ст. Дуброўна пачынае ўпамінацца ў дакументах у сувязі з ваеннымі дзеяннямі паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. У красавіку 1514 г. літоўскі падскарбі адправіў з Вільні «воеводе смоленскому пану на его город Дубровну... 3 гаковннцы». Аднак умацаванні Дуброўны не вытрымалі націску рускіх войск, і 13 жніўня 1514 г. яны занялі Дуброўну. Праўда, ненадоўга. Пасля паражэння на р. Крапіўна рускія войскі без бою пакінулі Дуброўну і адышлі на абарону Смаленска.
Спашлемся на «Інвентар Дубровенскага замка, цэйхгауза і шпіхлераў і ўсяго, што ў гэтым замку выяўлена», складзены ў маі 1545 г. рэвізорамі А.Парэнбакам і Я.Гаецкім. Паводле аўтараў інвентару, на шляху ў замак стаяў умацаваны «прагародак» — падзамак, куды траплялі праз «новарэстаўрыраваную і пакрытую» дахам Старую браму. Падзамак быў абнесены астрогам і акрамя праезнай вартавой
брамы меў яшчэ 3 новыя вежы. Падрабязнае апісанне вежаў, на жаль, адсутнічае, але можна дапусціць, што яны былі не менш, чым у 2 ярусы вышынёй (калі ўлічыць, што сам падзамак быў на 1 м ніжэй замка). У двары падзамка размяшчалася некалькі жылых (тыпавых для XVI—XVIII стст.) і гаспадарчых пабудоў, кожная з якіх ад суседняй аддзялялася агароджаю з часаных слупоў, укапаных у зямлю адзін побач з другім. Асобна стаяў цэйхгауз, у якім было дастаткова зброі — 18 гармат (у т.л. 4 серпанціны і 3 імянныя бронзавыя з надпісамі «Каштелян Мйнскйй, подскарбйй ВКЛ», «Юркгй Тышкевйч»), 5 шмыгаўніц, 5 «кіёў простых жалезных» і інш. Усяго ў цэйхгаузе Дубровенскага замка знаходзілася 242 адзінкі агнястрэльнай, шмат халоднай зброі і вялікі запас боепрыпасаў. Цікава тое, што ў цэйхгаузе былі бронзавыя двухчасткавыя формы для адліўкі вялікіх і малых ядраў і куль.
На тэрыторыю ўласна замка можна было трапіць праз спецыяльны праезд. Па перыметры Дубровенскага замка раней стаялі сцены-гародні, а з найбольш небяспечнага боку (ад р. Дуброўна, калі яна пересыхала) — 2 вежы. Адна з іх, «башта рагавая», знаходзілася над Дняпром, другая —за домам гараднічага. У 1645 г. замест гародняў замак меў сцены ў выглядзе «астрога». Каля ўезда ў замак была яшчэ адна адзіночная «вежа высокая, старая». Замак меў пад’ёмны мост на жалезных ланцугах. Драўляныя крапасныя ўмацаванні Дуброўны былі спалены ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. У 1655 г. рускі гарнізон зноў быў вымушаны «ставіць астрог і ўсялякія крэпасці», якія былі спалены падчас Паўночнай вайны. Аднавілі замак (лічыць А.І. Лакотка) толькі ў 30-я гады XVIII ст. Запіс 1731 г. сведчыць: «Выезжая к замку мост деревянный на йзбйіцах в пернламн на боках, с моста того от брамы мостйк длйнный на столбах йз сосны». У розныя гады Дубровенскі замак належыў Глябовічам, Сапегам, А.Д. Меншыкаву. Сваю гісторыю замак закончыў у 1772 г.
Планіровачная структура Дуброўны сфарміравалася ў XVI—XVIII стст. Да цэнтральнай, квадратнай у плане гандлёвай плошчы сыходзіліся ўсе асноўныя вуліцы і транспартныя магістралі, у т.л. тракт Орша—Смаленск, утвараючы радыяльнакальцавую планіроўку. Больш свабодная планіроўка вуліц з некалькімі кварталамі рэгулярнага тыпу ў задняпроўскім раёне складзецца пазней — у XVII — пач. XVIII ст.
3 канца XV ст. (1484) вядуць сваю гісторыю Смаляны як уладанне князя Сямёна Бельскага (на некаторых старадаўніх картах паселішча пазначана як Смольняны. Магчыма, у гонар выхадцаў са Смаленшчыны, якія пасяліліся на рубяжы Полацкага і Смаленскага княстваў). Вось што піша пра Смаляны ў «Жйвопйсной Россйй» А.К.Кіркор: «Прй речке Дерновке лсжйт незначйтельное местечко, с ярмаркамн, Смоляны, в XV ст. оно прйнадлежало Бельскйм, потом король Александр Ягеллон в 1501 г. подарйл его своей супруге Елене Ріоанновне, а после ея смертй оно перешло во владенйе князя Константйна Острожского й затем Сйгйзмундом-Августом подарено йзвестному князю Курбскому, после побега его от Моанна Грозного. Курбскнй боялся жйть 6лйз русскнх гранйц й потому променял Смоляны с Обольцамй, также ему прйнадлежавшймй, на Ковель в Волынской губернйй, прйнадлежавнійй Сангушке, й стал йменоваться князем на Белом Ковеле. Ошнбочно полагают некоторые, что будто бы здесь жнла Бона, супруга СйГйзмунда I. В Смолянах, на древнем городйше, построен был замок, а так как Бона действйтельно йсправйла йлй построяла несколько замков, то в Лйтве чуть не каждый замок называют замком Боны. Последняя умерла еше пря жйзнй сына Сйгнзмунда-Августа в 1557 г., й потому не могла давать прйвйлегйй на перейменованне Смолян в местечко в 1678 г., как ошйбочно пйшут некоторые. Замок
в Смолянах, которого следы еіце ввдны, разрушен русскймн в 1708 г., прнчем захвачен в плен шведсклй генерал Канмфер».
«Ннвентар опмсанья двора н всего нменья Смольянского, места, бояр н подданых...» 1593 г. пачынаецца так: «Напервей, ушодші ў двор Смольянскій у ворота велікіе, над німі саля (невялічкае ўзвышша ў шляхецкіх і гаспадарчых дамах для падвешвання вяндліны, сала і інш. — А.Р., Ю.Р.), двор, острогом обведенный. A от вороту двора по левой стороне кухня с коморою...» і толькі к канцу XVI — пач. XVIII ст. Смалянскі замак набывае рысы палацава-замкавага комплексу, абкружанага сістэмай абарончых валоў.
3 пачатку XVII ст. Смаляны набываюць абарончы характар. Двор быў абнесены высокай сцяной («острогом»), абкапаны ровам, праз які да варот вёў мост-узвод, што падымаўся на 2 ланцугах. Над варотамі ўзвышалася абарончае памяшканне, якое нагадвала вежу-байніцу з невялічкай глядзельнай пляцоўкай. Само паселішча складалася з 72 дваровых участкаў (у 1593 г. 4 з іх былі пустыя). Большая частка прыпадала на аднапляцовыя ўчасткі (63), адзін двор займаў палову пляца, 3 — двайныя пляцы. Самы вялікі ўчастак (у 3 пляцы) належыў настаяцелю мясцовай Мікалаеўскай царквы. Галоўным заняткам жыхароў Смалян былі рамесніцтва і карчмарства (32 уладальнікі двароў з 68 не карысталіся ворнай зямлёю).
Гаспадарчы двор у Смалянах меў нерасчлененую перыметральную забудову з перавагай гаспадарчых пабудоў. Адзначым, што ў цэнтры двара была студня. А ў глыбіні падвор’я знаходзілася асноўная пабудова — «велнкнй ннзкмй дом», які складаўся з двух блокаў, злучаных паміж сабой дзвярным праёмам. Адзін блок (галоўны) уяўляў сабой трохкамерную пабудову са сталоўкай, спальным пакоем (праз вялікія сенцы, тут жа размяшчалася прыбіральня). У сталоўцы было 5 акон, кафляная печ, 4 сталы, лаўкі, буфет. Яна асвятлялася з дапамогай «рогового» (магчыма, у выглядзе галавы лася, аленя ці яшчэ якой-небудзь жывёліны) свяцільніка. У спальным пакоі было 4 акны, кафляная печ з камінам, буфет, стол, лаўкі. Другі блок быў крыжовым у плане зрубам, у які ўваходзілі малыя сенцы, святліца і 2 пакоі (адзін з прыбіральняй). Яшчэ адзін дом (флігель) быў размешчаны непадалёку ад студні і складаўся з сенцаў, 2 святліц, 3 камер і 2 прыбіральняў. (Сачылі, аднак, за санітарным станам у XVI ст.! — А.Р., Ю.Р.) Безумоўна, быў набор і гаспадарчых пабудоў — кухня з каморай, пякарні, стайні, свірны і г.д. Некалькі слоў пра царкву. Яна мела складаную шматверхавую кампазіцыю — завяршалася 4 (!) крыжамі і 4 флюгерамі. Асобна адзначым, што ўсё гэта было пазалочана. Яшчэ была невялікая часовая вежа са званочкамі. Лічаць, што недалёка ад царквы размяшчалася «большая» званіца з 2 званамі. Як і ў іншых цэрквах, унутры вылучаліся асноўныя памяшканні. Як сведчаць, перед алтаром, у асноўнай зале, вісеў вялікі латунны (з інкрустацыяй) ліхтар, які да нашых дзён, на жаль, не захаваўся. Як і прынята, побач з царквой знаходзіўся царкоўны пагост, агароджаны «палкамн точенымн» з гонтавым пакрыццём.
У эпоху расійска-польскіх войнаў сярэдзіны XVII ст. «...Смальяны, названыя таксама Белым ці Малым Ковелем...» былі спустошаны. Гаворка ідзе пра маёнтак Смаляны. Што да самога замка, то ён, як мяркуюць даследчыкі (напрыклад, Р.В. Баравы), быў мала пашкоджаны.
Некалькі слоў пра горад Барань. У прывілеі, дадзеным у 1598 г. гетманам ВКЛ Крыштофам Радзівілам, паведамляецца: «... заложмл на гостннцу от Борнсова до Оршм город на Баранн, а чтобы те прншедшме людн в нем оседалм н, волокн прннявшн, разрабатывалн, назначлл мм, людям, которые будут прнходать, оседать в городе, свободу от даты лнсга напмсанного на 5 лет, а собственные поддан-
ные этй должны выполнять повйнностй, оппсанные в йнвентаре». У канцы XVI — пач. XVII ст. Барань мела даволі ўпарадкаваную гарадскую структуру. Інвентар 1652 г. распавядае пра тое, што ў цэнтры мястэчка была вялікая гандлёвая плошча, ад якой адыходзілі 6 вуліц. Чатыры з іх мелі аднабаковую забудову (Копыская, Віленская, Клімавіцкая і Смаленская), а дзве — Карпацкая і Бранцаўская — двухбакавую. Калі тэрыторыя вакол плошчы (тут жа стаяла і царква) была забудавана даволі шчыльна (акрамя жылых дамоў тут размяшчалася шмат крам і майстэрань), то вулічная забудова была больш прасторная. Ды і самі вуліцы не былі вялікія — ад 4 да 19 двароў. У цэнтры плошчы ў 1704 г. была пабудавана драўляная Спаса-Праабражэнская царква. Вылучалася высокім кубападобным аб’ёмам (у аснове квадратны ў плане высокі зруб), які быў накрыты 4-схільным шатровым дахам і завяршаўся 8-гранным барабанам з невялікай цыбулепадобнай галоўкай. 3 усходняга боку да цэнтральнага зруба далучалася больш нізкая гранёная апсіда пад вальмавым дахам. 3 захаду, поўначы і поўдня зруб абкружала абхадная галерэя-гульбішча (паходзіць ад гульбішчаў драўляных цэркваў Расіі) пад аднасхільным дахам (яна ўтварае ніжні ярус будынка, пашыраючы яго аб’ём).
2-ярусная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя як бы імкнулася ўверх. Яе вертыкальны рух узмацняла вертыкальная шалёўка фасадаў, прарэзаная аконнымі праёмамі двух відаў — прамавугольнымі ў простых ліштвах і трайнымі арачнымі на верхнім ярусе бакавых фасадаў. Галоўны ўваход у царкву вылучаўся 4-слуповым ганкам пад двухсхільнай навіссю. Малітоўная зала перакрывалася самкнутым скляпеннем і злучалася з апсідай і абходнай галерэяй шырокімі прасветамі. Унутры будынка, у ніжняй частцы цэнтральнага зруба, былі зроблены вялікія праёмы. Такім чынам майстры Свята-Праабражэнскай царквы знайшлі рашэнне праблемы вышыні будынка і яго ўнутранай прасторы. Цяпер царква стаіць на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту. Больш актыўна Барань стане развівацца пазней —з канца XVIII ст.
Але вернемся ў XVI ст., якое ў архітэктуры Аршанскай зямлі мела і вялікія страты, і значныя набыткі. У Оршы, напрыклад, да 1620 г. найбольшай дасканаласці дасягае гарадскі замак, будзе створана яшчэ адна лінія абароны —узведзены драўляна-земляныя ўмацаванні з брамамі на Дняпры і дарогах на Віцебск (да гэтага часу адносіцца ўзнікненне вул. Віцебскай, якая вяла ад брамы Ніжняга замка) і Магілёў (таксама вяла ад брамы Ніжняга замка), што тлумачылася важнай роляй горада на мяжы з Маскоўскай дзяржавай. У сваёй «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (была вядома на Беларусі ў выданні 1611 г.) італьянец А.Гваньіні піша: «...горад деревянный с одной стороны обведен острогом деревянным, с другой р. Днепр йдет по ней; а другой город к нему же прцделан крепкйй каменный, под нйм, по одну сторону р. Днепр, a no другую речка Оршйца, от которой город получнл свое названйе. Хоругвь его зеленая, такая ж, как й Воеводство его, Вптебскаго».
Актывізацыі эканамічнага і культурнага жыцця Оршы ў пачатку XVII ст. садзейнічала вызваленне гараджан на чатыры гады ад усякіх падаткаў (у 1605 г. такую меру вызначыў спецыяльнай граматай Ілжэдзімітрый I). Дарэчы, у канцы XVI — пач. XVII ст. ў Оршы налічвалася каля 5 тыс. жыхароў. Орша ў той час з’яўлялася буйным гандлёвым транзітным горадам. Праз яе ішлі тавары на Маскву і ў Польшчу (аб існаванні Аршанскай мытні вядома з дакументаў XV ст.), на поўдзень і на Рыгу. Адносна апошняй, рыжскія тавары з Оршы па дарозе дастаўляліся ў Бабінавічы, адкуль па р. Лучоса перапраўляліся на Заходнюю Дзвіну да месца прызначэння.
Горад быў і цэнтрам гандлю для навакольнай акругі. На кірмаш у дзень Святога Міколы сюды з’язджаліся са Шклова, Копысі, Смалян, Талачына і іншых «околмчных городов». 3 мэтай паляпшэння гандлю сельскагаспадарчымі таварамі ў цэнтры горада (паміж саборнай царквой і турэмным замкам) знаходзілася плошча, якая служыла месцам захоўвання грузаў і стаянкі гандляроў.
Дарэчы, у 1620 г. Орша атрымала магдэбургскае права (барацьба гараджан за яго вялася каля 60 гадоў), паводле якога асноўныя правы гараджан і іх дзейнасць рэгуляваліся ўнутранай адміністрацыйнай сістэмай на чале з выбарным органам самакіравання — магістратам (праўда, першы гарадскі
орган самакіравання на чале з войтам Мікалаем Мыльнікавым быў утвораны яшчэ ў 1559 г.). 3 1566 г. ў Оршы дзейнічаў павятовы соймік —рэгулярныя сходы мясцовай шляхты. Разам з магдэбургскім правам Оршы быў нададзены герб: у
блакітным полі залаты паўмесяц, а вышэй, паміж яго канцамі, сярэбраны крыж (значэнне выявы да апошняга часу разгадаць, на жаль, не ўдалося). Выяву крыжа і паўмесяца змясцілі і на гарадскую пячатку. Прыкладна ў гэты ж час з’явіўся і гарадскі судоўнік, альбо статут: «Внлкер места его королевское мнлостн Оршн», які таксама рэгуляваў правы і абавязкі гараджан.
Як і належала, разам з магдэбургскім правам у горадзе з’явілася ратуша (размясціўся магістрат), на якую з брамнай вежы замка перанеслі «звон вялікі», a таксама ўстанавілі гарадскі гадзіннік. А.М.Шынкевіч адзначае, што ў ратушы гараджане давалі прысягу на вернасць гораду, гатоўнасць абараняць яго і прытрымлівацца норм гарадскога права.
Да месца будзе прывесці і такі факт, як незадаволенасць гараджан недасканаласцю і немагчымасцю карыстацца ўсімі артыкуламі магдэбургскага права. 1мкненне ўдакладніць дакумент знайшло свае выражэнне ў вількеры — гарадскім статуце, прынятым жыхарамі Оршы ў 1621 г. Статут напісаны на беларускай мове і прыцягвае ўвагу ўжо сваёй назвай: «Вількер местскій згодне от враду меского с прізволеніем всех мешчан оршанскіх в року 1621 уфалены, постановлены і пріняты». Дакумент быў настолькі дасканалы, што не толькі быў ухвалены каралеўскай граматай ад 3 сакавіка 1623 г., але і значна пашыраў юрыдычныя правы гарадской рады. Напрыклад, штрафы і даходы на карысць горада гарадскія ўлады збіралі «не согласно магдебургскому праву, а в соответствмн с собственным городскнм уставом, который онн самм установнлн й уже яспользуют. Этот устав мы сей грамотой нашей мм утверждаем».
Гарадскі вількер г. Оршы (мабыць, гэта адзіны прыклад у гісторыі беларускіх гарадоў) дапоўніў нормы магдэбургскага права правіламі і прынцыпамі, якія адпавядалі часу і ўмовам уласнага развіцця і гучалі наступным чынам: «Абы люді непослушные, свавольные і неповстяглівые через зверхность вінамі завстяганы і гамованы былі».
Сваё далейшае развіццё Орша атрымала ў XVIII ст. Вялося будаўніцтва цагляных будынкаў, пашыралася тэрыторыя, горад рос на абодвух берагах Дняпра. У 2-й палавіне XVIII ст. паводле архіўных звестак у Оршы было 6 цагляных касцёлаў, 2 царквы, 5 двухпавярховых і 1 аднапавярховая манастырскія келлі, 2 двухпавярховыя адміністрацыйныя будынкі (у тым ліку і магістрат), 10 лавак, 3 жылыя дамы і яўрэйская школа.
Працэсы, звязаныя з удасканаленнем гарадскога кіравання і гарадской інфраструктуры, суправаджаліся багатым духоўным жыццём, якое было актыўным і супярэчлівым і часта набывала дастаткова вострыя формы супрацьстаяння (асабліва на рэлігійнай глебе). Як сведчаць даследчыкі, першыя езуіты на Беларусі паявіліся з дазволу караля польскага і вялікага князя літоўскага Ягайлы яшчэ ў канцы XIV ст. (менавіта на Аршанскай зямлі быў пабудаваны першы на Беларусі касцёл). «Жявопйсная Россйя» ўпамінае аршанскую вёску Абольцы (да месца будзе прывесці звесткі В.М. Ляўко: «Установлено, что город Обльче, упомннаюшййся в «Спйске русскйх городов дальнях й 6лйжнйх», располагался на берегу рекй Оболянкй на террйторйй современной деревнй Клебань, на rope высотой до 15 м. В центре плошадкй (180 х 150 м) отмечены остаткй рймско-католйческого костела...», дзе Ягайла ў 1387 г. заснаваў першы каталіцкі касцёл на Беларусі і дзе пры Жыгімонце III Вазе было прызначана благачынне (дэканат) на ўсю Беларусь. Потым тут будзе ўсталявана суфраганія (вікарыят) Віленскай епархіі. «АрхйДйаконь, по блйзостй оршанского коллегйума, руководймый йезуйтамй, сделался естественнымь йх пособнйкомь й упрошаль путь кь основэнйю новыхь костеловь, a также й дело соврашеняя в католйчество».
Па сутнасці, Орша была адным з апорных пунктаў езуіцкай экспансіі ў Верхнім Прыдняпроўі. Першы раз езуіты з’явіліся ў горадзе ў 1573 г., калі ва ўсім Аршанскім павеце было не больш 100 католікаў, якія амаль не ведалі ні ксяндза, ні касцёла. Яны сустрэлі нечаканых гасцей больш чым насцярожана, а таму «настаўнікам», як сведчыць Т.Б. Блінова, прыходзілася быць вельмі асцярожнымі і хітрымі. Але дзякуючы падтрымцы караля Стэфана Баторыя, які напрыканцы 1570-х гадоў стаў актыўным паклоннікам езуіцкага ордэна, дзейнасць езуітаў стала больш прадметнай, эфектыўнай —да пачатку 1580-х гадоў у Оршы ўжо быў пабудаваны касцёл, аб чым знаходзім сведчанне ў пісьме папскага нунцыя Калігары кардыналу Комскаму ад 27 ліпеня 1581 г.: «...У дзень святога Якава, пасля вялікай месы ў езуіцкім касцёле, дзе знаходзіўся і я, было адпета «Те Деум». На пытанне аб прычыне гэтага, я атрымаў адказ, што зроблена гэта па распараджэнні ваяводшы Мсціслаўскай, што пражывае ў сямі мілях адсюль...». У 1650 г. канцлер ВКЛ Леў Сапега выкупіў у кальвіністаў пляц зямлі і заснаваў у Оршы яшчэ адзін езуіцкі касцёл, які стаў самым вялікім у горадзе. Касцёл быў пабудаваны на месцы колішняга кальвінскага збору, што размяшчаўся на левым беразе Аршыцы, амаль пад самымі вежамі Аршанскага замка. Ён вызначаўся сваёй раскошай, асабліва багатай была рызніца, якую ў 1611 г. за свой кошт прыдбаў для касцёла польскі кароль Жыгімонт III Ваза. Ён жа дазволіў езуітам манаполію на адукацыю шляхецкай моладзі не толькі ў г. Орша, але і ва ўсім Аршанскім павеце. Касцёл валодаў в. Фашчаўка з 200 сялянамі ў Горацкім павеце, а таксама вёскамі Цянькі, Князі, Крыніца, Чэрніца, Чабаданы, Дуброўна, Жалезнікі Аршанскага павета. У розныя часы езуіцкі касцёл Оршы наведвалі Жыгімонт П1 Ваза, Леў Сапега, князь Р.А.Пацёмкін Таўрычаскі (таксама падараваў касцёлу дарагую рызніцу) і інш.
У 1660 г. паводле загаду караля Яна III Сабескага побач са старым касцёлам (новы пачнуць будаваць у 1741 г.) быў узведзены двухпавярховы будынак езуіцка-
га калегіума* (першапачаткова калегіум быў адкрыты ў 1612 г.). На месцы састарэлага аднапавярховага быў узведзены двухпавярховы будынак. Калегіум меў 2 аддзяленні. Першае —для адукацыі свецкай моладзі (пяцігадовая бурса, якую на пачатак XIX ст. ў розныя гады наведвала ад 36 да 90 вучняў), другое —для дзяцей збяднелай шляхты і гараджан (бурсакі цалкам знаходзіліся на ўтрыманні езуітаў, былі абавязаны іграць у «музыцы» касцёльнай, спяваць у хоры, а таксама ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах ордэна).
Узровень адукацыі ў Аршанскім калегіуме быў даволі высокі. Тут выкладаліся тэхналагічныя і філасофскія дысцыпліны, рыторыка, матэматыка, замежныя мовы. Тэрмін вучобы ад 3 да 5 гадоў. У 1740—1770 гг. калегіум меў статус вышэйшай установы з няпоўным курсам філасофіі.
Сярод выхаванцаў Аршанскага езуіцкага калегіума уніяцкі біскуп Ян Красоўскі, прафесар філасофіі, выкладчык тэалогіі і царкоўнага права ў навучальных установах Варшавы, Вільні, Навагрудка Станіслаў Шадурскі, знакаміты расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр народнай асветы ва ўрадзе Аляксандра I Пётр Завадоўскі, прафесар архітэктуры, рэктар Аршанскага калегіума, а напрыканйы жыцця генеральны вікарый езуітаў па Беларусі Францішак Кара і інш. Але калегіум вядомы яшчэ і сваім школьным тэатрам (існаваў з канца XVII ст. і меў для выступленняў прыстасаваную рэкрэацыйную залу), і рукапісным зборнікам пад назвай «Аршанскі кодэкс» (аб гэтым ніжэй), і арганізацыяй лячэбнай справы (меў шпіталь і аптэку). Калегіум меў сваю саладоўню, бровар, пякарню, кузню, сталярную і кравецкую майстэрні, а таксама вялікі фруктовы сад. У «батанічным агародзе» побач з садам вырошчвалі лекавыя травы для ўласнай аптэкі. Акадэмік СанктПецярбургскай Акадэміі навук, калежскі саветнік В.М.Севяргін, які праязджаў праз Оршу ў 1802 г., апісаў калегіум «с нзрядным садом, лаборатормей н аптекой». Як навучальная ўстанова калегіум існаваў да 1820 г., калі ў яго памяшканнях была адкрыта 4-класная дамініканская школа (існавала да 1829 г.). У 1839 г. былы Аршанскі езуіцкі калегіум быў перададзены ваеннаму ведамству. У 1831 г. езуіцкі касцёл прадалі на знос. У сярэдзіне XIX ст. храм быў знішчаны. Двухпавярховы прыкасцёльны будынак у 1842 г. прыстасавалі пад турму (існавала да 1989 г.). Да нашага часу з усяго комплексу пабудоў захаваўся будынак самога калегіума са значнымі перабудовамі экстэр’ера і прыбудовамі XIX і XX стст.: гаспадарчая пабудова па беразе р. Аршыца, перабудаваны аднапавярховы корпус бурсы, а таксама некалькі перабудаваных памяшканняў ля паўночнай сцяны.
Комплекс пабудоў Аршанскага езуіцкага калегіума разам з касцёлам утварылі ў цэнтры горада (на месцы ўпадзення р. Аршыца ў р. Дняпро) цікавы архітэктурны ансамбль, які вылучаўся раскрытасцю панарамы; будынкі, размешчаныя па форме замкнутага няправільнага пяцівугольніка, добра праглядаліся з розных пунктаў горада, ствараючы ўражлівую, цэласную шматступенчатую забудову. Дарэчы, тэндэнцыя раскрыцця пабудоў на горад, увасобленая ў Аршанскім езуіцкім комплексе ўжо ў канцы XVII ст., стала вызначальнай у кляштарным будаўніцтве і ў XVIII, і ў XIX стст.
Двухпавярховы мураваны будынак калегіума складаўся з «дзвюх ліній», злучаных пад прамым вуглом. У бліжэйшым да касцёла крыле («лініі») размяшчаліся манаскія келлі, бібліятэка і склад. У другім крыле («лініі»), якое складалася з вялікіх з размаляванымі скляпеннямі памяшканняў, знаходзіўся інтэрнат для наву-
* У 1991—1992 гг. МДП «Віцебскпраектрэстаўрацыя» правяло комплексныя навуковыя даследаванні гэтага унікальнага помніка беларускага дойлідства XVII—XVIII ст.
Эскізны праект рэстаўрацыі езуіцкага калегіума ў Оршы. Аўтар А.Вашкевіч.
План Аршанскага езуіцкага калегіума. Пач. XIX cm.: 1 — касцёл архангела Міхаіла, 2 — калегіум, 3 — трапезная, 4 — антагон, 5 — школа, б — бровар, пякарня, саладоўня, 7 — кузня, 8 — стайня, 9 — аптэка, 10 — сад.
чэнцаў публічнай школы. «Лініі» злучаліся ў цэласную пабудову аднапавярховым будынкам, у якім размяшчалася трапезная, перакрытая цыліндрычным скляпеннем. Сцены трапезнай былі размаляваны фрэскамі, а таксама партрэтамі «фундатараў і дабрадзеяў». Падлога выкладзена квадратнымі цаглянымі плітамі памерам 4,5 х 19,0 х 19,0 см. Фасад, звернуты да касцёла, меў фігурную вежу з гадзіннікам, «які адбіваў на ўвесь горад гадзіны і чвэрці». Процілеглы фасад вылучаўся высокім, багата дэкарыраваным 2-ярусным франтонам.
Паміж касцёлам і Аршыцай стаяў мураваны аднапавярховы будынак школы і бурсы. Фасад будынка часткова быў раскрапаваны пілястрамі. Уваход у памяшканне быў азначаны спецыяльнай прыбудовай, упрыгожанай
высокім 2-ярусным барочным франтонам. Тут жа знаходзіўся і звон, які рэгламентаваў школьнае жыццё. Памяшканне школы праз калідоры і актагон (васьмігранная пабудова) злучаліся з будынкам калегіума і прэсбітэрыем (прастора перад галоўным алтаром, прызначаная для богаслужэння і размяшчэння духавенства) касцёла. Унутраны двор паміж калегіумам і школай-бурсай быў добраўпарадкаваны каменнай брукоўкай.
Захаваліся звесткі, што ў 1704—1705 і 1708—1709 г. пад кіраўніцтвам архітэктара-езуіта Уладзіслава Дзягілевіча (аўтар драўлянага касцёла ў Мсціславе) у калегіуме былі праведзены вялікія будаўнічыя работы. Канчаткова фарміраванне ансамбля калегіума было завершана ў XVIII ст.
Адметнай пабудовай у ансамблі калегіума быў мураваны касцёл у імя архангела Міхаіла (асвячоны ў 1768 г.), будаўніцтва якога пачалося ў 1741 г. У 1745 г. закладзеныя падмуркі касцёла праверыў вядомы архітэктар Іосіф III Фантана. 3-за недахопаў сродкаў будаўніцтва Аршанскага касцёла езуітаў было завершана толькі ў 1760 г. Кіраваў будаўніцтвам ураджэнец Баварыі езуіт Бенедыкт Мезмер, скульптурныя работы выконваў езуіт Ян Герман. Вялікая рэстаўрацыя (замена драўляных алтароў мураванымі, упрыгожванне і размалёўка інтэр’ераў) была праведзена ў 1786—1788 гг. пад кіраўніцтвам архітэктара Войцеха Абрампальскага.
План рэканструкцыі езуіцкага касцёла ў Оршы ў праваслаўны сабор.
Касцёлы і кляштары бернардзінцаў: 1 — у Оршы, 2 — уДуброўне.
Як сведчаць краязнаўцы Л.Хмяльніцкая і І.Цішкін, Аршанскі езуіцкі касцёл быў пабудаваны па традыцыйнай схеме: трохнефавая крыжова-купальная базіліка, унутраная прастора якой падтрымлівалася 6 апорнымі слупамі. У месцы перасячэння цэнтральнага нефа з шырокім трансептам быў узведзены невысокі купал на цыліндрычным барабане. Адметнай асаблівасцю храма была нехарактэрная для позняга барока спрошчанасць форм вонкаванага аздаблення. Яго бакавыя вежы ўзведзены толькі на вышыню фасада (з-за недахопу сродкаў), у выніку чаго згубілася выразнасць сілуэта, зменшылася ўздзеянне ўсяго знешняга аб’ёму. Галоўны фасад касцёла быў раскрапаваны толькі плоскімі пілястрамі, якія размяшчаліся ў двух амаль аднолькавых па вышыні ярусах. Скульптурнае аздабленне фасдда поўнасцю адсутнічала. Яшчэ адной адметнасцю была арыентацыя храма алтаром на поўнач, што было нетрадыцыйным для езуіцкіх храмаў. Тлумачылася гэта неабходнасцю раскрыцця галоўнага фасада на замак, на тэрыторыі якога ў свой час знаходзіўся каралеўскі двор. Касцёл быў пакрыты гонтай і меў цагляную падлогу. Падмуркі выкананы з цэглы памерам 7,0 х 15,5 х 32,5 см на вапнавай рошчыне. 3 паўночна-заходняга боку ўздоўж будынка касцёла была зроблена каменная адмостка ў выглядзе неглыбокага жолаба шырынёй 1,0 м.
Разам з езуітамі на Аршанскую зямлю прыйшлі прадстаўнікі шматлікіх каталіцкіх і уніяцкага манаскіх ордэнаў. I кожны з іх лічыў абавязковым мець сваю манументальную забудову: кляштар, манастыр, нават цэлы архітэктурны комплекс. Такім чынам узнікаюць у Оршы кляштары бернардзінцаў (1636), дамініканцаў (спачатку драўляныя — 1649—1659 гг., а ў 1819 г. — мураваныя будынкі), францысканцаў (мураваныя будынкі ўзведзены ў 1680 г.), касцёлы трынітарыяў (1714), місіянераў (1752), марыявітак (XVIII ст.), манастыр базыльян (2-я пал. XVIII ст.). За гарадской мяжой у XVII—XVIII стст. былі ўзведзены храмы і ма-
Будынак былога кляштара бернардзінцаў у Дуброўне.
настырскія пабудовы трох комплексаў: місіянераў (сярэдзіна XVII ст.), базыльянскага жаночага (1-я палавіна XVII ст.), базыльянскага мужчынскага (сярэдзіна XVIII ст.). Як сведчыць І.М.Слюнькова, усяго на правабярэжных пасадах і «канцах» Оршы ў XVII— XVIII стст. было пабудавана 9 каталіцкіх кляштараў і 20 уніяцкіх манастыроў, у выніку чаго ў горадзе сфарміраваўся развіты комплекс архітэктурных дамінант, аб’яднаных складанай сістэмай візуальных сувязей. Архітэктурны комплекс езуіцкага калегіума, размешчаны
ў самым цэнтры горада, з’яўляўся адначасова цэнтрам перасячэння панарамнапрасторавых комплексаў Оршы.
У гэты час у Дуброўне будуюцца касцёл і кляштар бернардзінцаў (1630). Касцёл Святой Марыі пры клянггары дамініканцаў будзе пабудаваны ў Смалянах (1680) і г.д. У манументальным будаўніцтве і архітэктуры ўладарыць стыль заходнееўрапейскага барока.
Праваслаўе, нягледзячы на ўсе цяжкасці існавання сваей веры ў Рэчы Паспалітай, не збіралася здаваць ранейшыя пазіцыі. Па ўсёй Аршанскай зямлі будаваліся праваслаўныя храмы, манастыры, капліцы. Вялася актыўная барацьба за захаванне раней пабудаваных цэркваў. На чале антыкаталіцкага і антыуніяцкага руху было Аршанскае праваслаўнае брацтва, створанае 15 кастрычніка 1592 г. Яно адносілася да найбольш акгыўных на Беларусі. Але дзейнасць брацтва — не прадмет нашага даследавання. Таму адзначым, што галоўным у яго дзейнасці была цесная сувязь з такім унікальным цэнтрам праваслаўнай духоўнасці на Аршаншчыне, як Куцеінскі манастырскі комплекс з яго выдатнымі дзеячамі-асветнікамі, — ігуменам ІАІЛЕМ ТРУЦЭВІЧАМ і друкаром СПІРЫДОНАМ СОБАЛЕМ. Само кіраўніцтва брацтвам (Стома Міхайлавіч, Сава Васілевіч, Іван Данілавіч), а затым сям’я харунжага Багдана Статкевіча-Завірскага, займала наступальную пазіцыю ў процістаянні каталіцызму і уніяцтву (аршанскія мяшчане прымалі актыўны ўдзел у паўстанні віцяблян у 1623 г. супраць уніяцкага засілля архібіскупа Іасафата Кунцэвіча, а ў 1646 г. самі «натоўпам да дзвюх тысяч» напалі на Аршанскі замак) і, нарэшце, дамаглося ад караля польскага Уладзіслава IV Вазы граматы на ўзаконенне існавання Аршанскага брацтва: «...духоўнае брацтва, манастыр Раства Прасвятой Багародзіцы аднадушна ад усіх рознага звання і стану людзей, якія ў унію не ўваходзяць, назначаны, па просьбе паслоў земскіх аршанскіх і другіх паветаў за імі па каралеўскай сваёй уладзе зацвердзіў, аддаў ім пры тым дамы і месцы жалаваныя ў павеце Аршанскім ад Багдана Сцяцкевіча (Статкевіча — А.Р., Ю.Р.), кашталяна наваградскага і Алены Саламярэцкай таксама і іншых абывацеляў і тутэйшых мяшчан, што ў уніі не знаходзяцца». Аршанскаму праваслаўнаму брацтву было дазволена школы «...для навучання навукам славесным... мураваныя або драўляныя пабудаваць; таксама семінарыі і багадзельні заводзіць, і пітны мёд для свечак у царкву за 2 тыдні храмаванага света загадваў».
Актыўна процістаялі каталіцка-уніяцкай экспансіі дзеючая ў Оршы Ільінская царква*, якой кароль польскі Ян III Сабескі сваім прывілеем ад 15 сакавіка 1676 г.
* Ёсць звесткі, што менавіта ў ёй маліўся аб перамозе над шведамі ў 1706 г. Пётр 1.
Дуброў'на Малюнак 1784 г
пацвердзіў права на валоданне зямлёй і перавозам цераз Дняпро (насупраць замка), Куцеінскі Богаяўленскі (1623), Куцеінскі Успенскі (1631) манастыры, Арэхаўская царква (драўляная, пабудаваная ў 1647 г.), Смалянская і Баранская СпасаПраабражэнская цэрквы (2-я палавіна XVII — 1-я палавіна XVIII ст.), Дубровенская Мікалаеўская царква (1-я палавіна XVII ст.) і інш.
А цяпер паглядзім, што ўяўлялі сабой у архітэктурным сэнсе асобныя комплексы і збудаванні. Вось, напрыклад, Дуброўна, асноўныя рысы планіроўкі якога занатаваны ў інвентары 1672 г. Горад у гэты час складаўся з трох частак — Старога горада, Задубровенскага і Задняпроўскага прадмесцяў (пасадаў).
Стары горад на левым беразе Дняпра з гандлёвай плошчай, а таксама 15 вуліц і 2 завулкі былі ўмацаваны валам і астрогам. Яго планіровачную структуру вызначалі радыяльныя вуліцы, што адыходзілі ад замка і гандлёвай плошчы да рэк Дняпро і Свінка, а таксама дзве вуліцы Расасенскія (упіраліся ў браму, што адкрывала дарогу да мястэчка Расосна). Яшчэ дзве, больш значныя, Пабярэжныя вуліцы ішлі ўздоўж Дняпра. Астатнія вуліцы мелі мясцовае значэнне (напрыклад, Спаская вяла ад гаспадарскага двара да млына, адзін з завулкаў ішоў ад Расасенскай брамы «па завалу»), Адзначаюцца вуліцы старыя (існавалі здаўна) і новыя (толькі забудаваныя, як, напрыклад, вуліца Свірыдаўская), доўгія (напрыклад, Скрэбнева, якая вяла ад замка да р. Свінка і налічвала 18 пляцаў, Падгорская вул. вяла ад рынка да гарадскога вала і налічвала 15 пляцаў, вуліцы ад гандлёвай плошчы і да Дняпра і ад Дняпра да Расасенскай брамы мелі па 11 пляцаў) і кароткія (ад 2 да 8 пляцаў). Усяго ў Старым горадзе налічвалася 82 «дыма» і 50 пляцаў (дарэчы, адзін гаспадар мог мець і два пляцы: адзін быў забудаваны і адзначаўся як «дым», другі быў «прыёмны», для наступнага выкарыстання). Адзначым, што ў Старым горадзе, апрача двароў, рыначнай і вулічнай забудовы, існавалі пляцы за гарадскімі ўмацаваннямі, на замчышчы і «за острогом».
У Старым горадзе ў 1630 г. паявіліся першыя манахі — узводзяцца драўляны касцёл і кляштар бернардзінцаў, пабудаваны ў стылі барока (будаўніцтва завершана ў 1649 г.). Касцёл уяўляў сабой прамавугольны ў плане будынак, які завяршаўся 2-схільным дахам і да бакавога фасада якога прылягаў П-падобны ў плане і такі ж 2-павярховы мураваны будынак кляштара з такімі ж 2-схільнымі дахамі і з узаемна перпендыкулярнымі аб’ёмамі (касцёл і кляштар утваралі закрьпы ўнутраны двбр). Цэнтральны вузел (месца злучэння карпусоў) фарміруе вінтавая лесвіца. Перакрыццё 1-га паверха —скляпеністае, 2-га —бэлечнае. Галоўны фасад касцёла фланкіравалі дзве 3-ярусныя чацверыковыя вежы з купальнымі завяршэннямі і трохвугольным франтонам паміж імі. Тарцы дахаў кляштара, як і кас-
Дубровенскі замак (злева). Малюнак 1784 г.
цёла, завяршаліся 3-вугольнымі франтонамі з круглымі вокнамі ў цэнтры. Касцёл меў чатыры алтары: «Страстей Господа нашего Рінсуса Хрмста», «Рождества Пресвятыя Богороднцы», «Святаго Антонмя» і «Зачатня Святыя Анны».
Унутры кляштар меў цыліндрычнае скляпенне; планіроўка — галерэйна-калідорная, у месцы злучэння аб’ёмаў былі вінтавыя лесвіцы. Аб прыналежнасці да стылю барока сведчылі фасады, расчлянёныя тонкімі пілястрамі, карнізамі, паяскамі. У 1809 г. на месцы старога. касцёла быў узведзены яшчэ адзін кляштар (не збярогся). А ў кляштары першай пабудовы пасля перабудоў і рэканструкцый размешчаны адміністрацыйныя ўстановы.
Задняпроўскі пасад фарміраваўся як аўганомнае паселішча на правым беразе Дняпра, склаўшы пазней адну з частак горада. Пасад меў гандлёвую плошчу (была забудавана ў 4 рады), на адным з бакоў якой размяцічаліся Юр’еўская царква і папоўскі дом. Ад рынка адыходзілі тры вуліцы — Перавозная (да рачной пераправы ў Стары горад), Хамоўская і Млынная (вяла «к млыну Тнзовскому»). Забудова ў гэтай частцы горада вялася стыхійна, таму побач з «дымамі» было шмат і забудаваных, і незабудаваных пляцаў.
Што датычыць Задубровенскага пасада на процілеглым беразе Дубровенкі, то ён узнік пазней за першыя дзве часткі горада і размяшчаўся на дваровай воранай зямлі. Пасад меў 3 вуліцы: Аршанскую (вяла да шляху на Оршу), Горную (злучалася з Аршанскай вул.) і Сярэднюю (самую вялікую, што вяла да Дняпра). Рысы рэгулярнай планіроўкі і тут не прасочваліся.
К.алі ўлічыць, што інвентар Дуброўна складаўся пасля спусташальнай рускапольскай вайны (калі горад апусцеў), то можна меркаваць, што ў 1-й палавіне XVII ст. ў трох частках Дуброўна мелася не менш 200 жылых дамоў і больш 1000 жыхароў. Аўстрыйскі дыпламат барон А. Меерберг, які ў верасні 1661 г. праязджаў па тых мясцінах, запісаў: «...8 чнсла сентября... прнехалн по Днепру... Дубровну, раньше город Мстнславльского воеводства, а сейчас Внтебского. Он возвышается на обенх сторонах рекм в 80 верстах от Смоленска, м когда-то нмел огромное множество сооруженнй, а сейчас бедствамм разорен co времен Московской войны с огромнымм потерямм в ммуіцестве...». Аднак ужо праз 15 гадоў другі дыпламат Бернгард Танер адзначыў, што пасля вайны горад актыўна адраджаўся. У 1731 г. стары горад налічваў 14 вуліц і больш за 170 двароў.
Цікавай архітэктурнай з’явай у Дуброўна быў драўляны замак, які складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў (апошні называлі «прыгарадкам»), Некалькі дэталей адносна Верхняга замка. Неабходна заўважыць, што да 1645 г. ён знаходзіўся ў
Bid горада Дуброўна ў канцы XVIII cm. Акварэль М.Іванова
занядбаным стане — захаваліся толькі 6 гародзін і 2 вежы — вуглавая і «высокая старая похнленая» на ўездзе з «гмахамм старымн совсем опалымм» каля яе, а таксама ніжняя частка трэцяй вежы. На гэты час Верхні замак фактычна з’яўляўся рэзідэнцыяй старасты (гараднічага) і ўяўляў сабою невялікі сядзібны комплекс, які складаўся з жылога дома старасты (меў сені, жылыя пакоі і камору), бровара, піўніцы, клеці і «красной пзбы». У сядзібу вялі вароты («вьезд ненакрыты, опалый н не замчнстый»).
Зусім іншым быў Ніжні замак, які меў выразныя рысы багатай феадальнай рэзідэнцыі. У цэнтры замка размяшчаўся 2-павярховы драўляны княжацкі палац (2-і паверх быў вузейшы за 1-ы). Замак быў абкружаны астрогам, умацаваны 3 абарончымі вежамі. 3 боку горада да яго вяла брама «старая, новореставрнрованая м покрытая». Паміж пабудовамі («от будованья до будованья») ішлі загароды з дылаў у пулах, з дашчанымі балюстрадамі ў завершы.
Палац меў цэнтральны ўваход на галоўным фасадзе, які афармляўся ганкам на зрубнай аснове, упрыгожаны балюстрадай. 3 ганка траплялі ў сені (мелі 4 акны і 2 дымаходы ад усіх печаў і камінаў палаца), злева ад якіх была вялікая сталовая (мела 7 вокнаў, кафляную печ, камін, вялікі буфет і «ліштвованые» лавы ўздоўж сцен) і камора для посуду (захоўвалася сталовае серабро). 3 каморы вяла лесвіца на «чердак», а таксама можна было выйсці ў пакой, з якога меўся вонкавы выхад. 3 пакоем злучалася спальня («паненскіій пакой») з размаляванай кафлянай печчу, а «паненскі пакой» — са спальнямі княгіні і князя (спальня князя мела 5 вокнаў, размаляваную кафляную печ, «ліштвованые» лавы ўздоўж сцен). Гэта памяшканне злучалася з алькежам (памяшканне каля галоўнага жылога пакоя) і цэнтральнымі сенямі. А ўжо з іх па лесвіцы падымаліся ў сені 2-га паверха, адкуль былі ўваходы ў залу, размешчаную над ганкам (дарэчы, не ацяплялася) і ў дзве «нзбы», якія выконвалі дапаможную ролю. Над алькежам княгіні была размешчана «нзба к Днепру». Дубовыя дзверы былі аздоблены металічнымі кольцамі ў ільвіных пашчах, так званымі антабамі.
Насупраць палаца стаяў яшчэ адзін жылы дом: аднапавярховы, прамавугольны, з двума тарцовымі алькежамі, пакрыты гонтай. Побач з домам былі 2 кухні, піў-
ніца з дубовых бярвенняў, 3 стайні, скарбніца, спіхлер (гаспадарчая пабудова для захавання зерня) і 2-павярховы вымашчаны ачэсанымі бярвеннямі арсенал. У 1730-я гады замак быў адноўлены і праіснаваў да канца 70-х гадоў XVIII ст. Вось як ён выглядаў пасля аднаўлення: «Уязджаючы ў замак мост дзеравяны на ізбіцах (быках) з парэнчамі па баках; з мосту таго ад брамы мосцік доўгі на слупах праз роў з парэнчамі аж да вуліцы. У канцы мосту брама пабудаваная, з варотамі і маленькімі варотцамі (фортай). Вароты і варотцы з драніц, цвікамі жалезнымі напрыбіваныя, на жалезных завесах, з папярэчнай перакладзінай для замыканія, з жалезнымі зашчэпкамі як у варотах, так і ў варотцах з клямкай, скабой і жалезнымі прабоямі.
Увайшоўшы ў браму на правым баку турма з акном, з жалезнымі кратамі, дзверы ў яе на жалезных завесах, з драніц, цвікамі жалезнымі злучанымі, з вялікай зашчэпкай для замка і жалезным прабоем. Па левым баку гаўпвахта (варта) з акном, Дзверы на жалезных завесах, з драніц, з жалезнымі зашчэпкамі і прабоямі. На браме невялікая зала, акружаная вакол балконам (галерэйкай), у якой сталяванне з драніц габляваных, таксама падлога з такіх жа драніц. На гэтай жа браме дах чатырохсхільны, пакрыты гонтамі. 3 брамы ідучы ў замак па абодвух баках паркан на балясінах як у сад, так і ў агарод, пакрыты гонтамі, па адным баку паркану, г.зн. ад саду ідучы з брамы на дзядзінец (двор) вялікая кладка з цесаных брусаў з парэнчамі. Увайшоўшы ў замак па правым баку ў канцы паркану пры вазоўні вароты новыя падвойныя ў сад на жалезных завесах з зашчэпкай і прабоямі жалезнымі, гонтамі пакрытыя. Пры тых варотах вазоўня з двума падвойнымі варотамі, на бегунах, з драніц, вялікімі жалезнымі цвікамі прыбітымі, з драўлянымі засовамі, зашчэпкамі і вялікімі жалезнымі прабоямі без замкоў... Далей у канцы вазоўні вялікая стайня з падвойнымі дзвярамі, цвікамі дзеравянымі папрыбіванымі, на бегунах, з зашчэпкай і прабоямі жалезнымі.
У канцы стайні над Дняпром маштарня новазабудаваная, яшчэ без дзвярэй і акон, у той маштарні бакавая камора таксама яшчэ без дзвярэй і акон. Далей ад стайні склеп пад асобным дахам з драніц крыты, куды дзверы на бегунах з зашчэпкай і жалезнымі прабоямі. Недалёка ад гэтага склепу (падвалу) вялікі рум (будынак) зусім, як здаўна быў на Дняпры. Уваходзячы ў сені, невялікія прыступкі, у гэтыя сені дзверы на завесах з клямкай, зашчэпкай і жалезнымі прабоямі; ідучы з сяней, па правым баку вялікі пакой, у які дзверы на завесах з клямкай, зашчэпкай, кручком і жалезнымі прабоямі; тры акны часткова ў олава, часткова ў дрэва апраўлены, з жалезнымі завесамі і кручкамі; у гэтым пакоі печ з зяленых кафель з камінам і выведзеным комінам. У бакавы пакоік дзверы на завесах, з зашчэпкай кручком і прабоямі; у гэтым пакоіку печ з зяленых кафель з выведзеным комінам...
Ззаду гэтага руму ўздоўж Дняпра галерэя з тачонымі балясамі. Дах руму гонтамі крыты, трынаццаць акяніц на жалезных завесах з прутамі, кручкамі. Пры гэтым жа руме вялікая драбіна вышэй комінаў. Далей ідучы з гэтага руму у канцы галерэі градусы або сходы з парэнчамі..., сажалка (стаў), на якой мост на ізбіцах з ганкам на балясах тачоных; як ад Дняпра, так ад сажалкі ў палац новы ганак на градусах, дзе, уваходзячы ў сярэдзіну, дзверы вялікія, дубовыя, фугаваныя, падвойныя, з унутраным лужовым замком, з ручкамі (антабамі), на вялікіх завесах з лужовымі засоўкамі. Увайшоўшы ў сярэдзіну пры гэтых жа дзвярах два акны пабочныя (бакавыя), у олава апраўленыя, завесы да іх, кручкі, кольца, прабойчыкі лужовыя. У гэтых жа сянях вісіць вялікая шкляная лятарня (фанар). Ідучы далей па правым баку вялікі пакой, падвойныя дубовыя дзверы, фугаваныя, з унутраным лужовым замком, з ручкамі, засоўкамі і лужонымі завесамі. У гэтым
пакоі два акны ў олава апраўленыя, завесы, кручкі, прабойчыкі лужовыя; у ім вялікая белая печ з камінам і выведзеным комінам. У гэтым жа пакоі партрэт св. памяці пана Яна Сапегі, маршалка ВКЛ. 3 гэтага пакою пакоік у рагу (вуглавы), дзверы падвойныя фугаваныя, з унутраным замком лужоным, з ручкай, клямкай і лужонымі засовамі... Выходзячы з пакою па правым баку ў пакоік бакавы дзверы адзінарныя, з унутраным замком, з ручкамі і лужанымі завесамі...
3 гэтага пакоіку дзверы ў кабінет падвойныя, з унутраным замком, ручкай, з завесамі і засоўкамі лужонымі, у ім два акны, апраўленыя ў олава, печ акруглая з белых кафель... Вакол палацу паверх даху карніз, а сам палац гонтамі крыты, верх чатырохсхільны, па канцах драніцаю фугаваны, жалезнымі цвікамі прыбітыя. Акон у гэтым даху шэсць, апраўлены ў олава..., выведзеных тры коміны, разам з комінам на даху дзве вялікія драбіны. Недалека ад палацу вялікія падвойныя вароты..., на жалезных завесах, з зашчэпкай і прабоямі, верх востры, таксама футраваны (абшыты дошкамі), цвікамі жалезнымі прыбіты.
Вакол палацу палісада аж да новага паркану. Назад вяртаючыся па правым баку кухня, у якой дзверы на бегунах. У кухні вялікі стол для выдавання ежы, паліцы для кухоннага посуду... Далей ад кухні рум адміністратарскі, у якім два пакоі з каморкамі. Паміж тымі пакоямі кладоўка. У гэтых пакоях дзве зялёныя печы з выведзенымі комінамі і камінам. Восем дзвярэй, усе на жалезных завесах з зашчэпкамі, прабоямі, а двое дзвярэй з клямкамі. Вакон у гэтым руме восем, апраўлены ў дрэва, дзевятае невялікае ў кладоўцы, восем акяніц на завесах... Рум крыты драніцамі. Пры гэтым будынку вялікія вароты ў агарод, на бегунах, з зашчэпкай і прабоямі жалезнымі. Ад варот новы паркан да свіронку гаспадарчага...
Ззаду гэтага свіронку гусятнік. Пры гэтым свіронку лядоўня, поўная лёду, дзверы на бегунах, з зашчэпкай і жалезнымі прабоямі, крытыя драніцамі. Недалёка два вялікія свірны для ссыпання збожжа і складання маёмасці з ганкам...
У канцы амбараў стайня, яшчэ не да канца збудаваная. Пры гэтай стайні дзве старыя стайні... Пры іх маштарня і камора без даху, якая была перанесена ў другое месца. Ад руму па правым баку кухня з пякарняй... Сам замак ад брамы да кухні абнесены новым парканам». I яшчэ адно з апісанняў, датаванае 1775 годам. У гэты час «палац быў крыты гонтам, вокны ў ім былі белага шкла, меў ніжнюю і верхнюю галерэі. На першым паверсе былі пакоі, на другім —зала. Каля палаца былі розныя гаспадарчыя памяшканні, сад і агароды. Пры ўездзе стаяла брама.
...у мястэчку былі вуліцы Старазамкавая, Шклоўская, Узвальная, Перавозная, Падгорная, Ганчарная, Смаленская і іншыя».
3 1773 г. Дуброўна — цэнтр павета, з 1777 г. — мястэчка Аршанскага, а з 1861 г. — Горацкага павета Магілёўскай губерні. У 1802 г. акадэмік В.М. Севяргін пісаў, што «Дубровна есть прекрасно выстроенное небольшое местечко, знаменнтое суконною фабрнкою здесь находяшеюся, на которой делалн особлнво хорошее красное сукно... Здесь делают также хорошее пнво. Многне заннмаются пнленнем леса».
Яшчэ адна спасылка, на гісторыка М.В. Без-Карніловіча. У сваёй гістарычнай даведцы аб Дуброўне ён пісаў, што ў 40-х гадах XIX ст. ў мястэчку былі касцёл, шэсць праваслаўных цэркваў, сінагога, а таксама бальніца на 40 ложкаў.
3 1-й чвэрці XVII ст. на Аршанскай зямлі вядомы і такі цікавы архітэктурны помнік, як Смалянскі замак (размешчаны на беразе р. Дзярноўка на паўночнаўсходняй ускраіне в. Смаляны), вядомы таксама пад назвамі «Белы Ковель» ці «Малы Ковель». Замак размяшчаўся на невысокім пагорку памерам каля 100 х 200 м
Смалянскі замак. Малюнак Ю. Пешкі. Канец XVIII cm.
і быў абкружаны штучным вадаёмам. Ён пабудаваны да 1626 г.* князем С.А.Сангушкам-Ковельскім з буйнай, выключна трывалай цэглы (29 х 13 х 8 см) і розных памераў палявых камянёў. Пяцівугольны аб’ём вежы прымыкаў з паўночнага ўсходу да рога магутнага 2—3-павярховага корпуса (відаць, таго ж самага галоўнага будынка), і прымыкаў настолькі шчыльна, што ўтвараў, калі можна так сказаць, як бы «вежавы выступ».
Па ўнутраным перыметры вежы ішлі вінтавыя лесвіцы. Калі іх браць пад увагу, то можна зрабіць вывад, што вежа падзялялася на 5 ярусаў (улічваючы і першы, «цокольный»). Сцены яго потым афарбавалі ў белы колер (таму, напэўна, і назва пайшла «Белы Ковель»), і замак уяўляў сабой светлае палацавае збудаванне, якое арганічна спалучалася з навакольным асяроддзем. Смалянскі замак меў выгляд замкнёнага прамавугольніка з вуглавымі 3-яруснымі вежамі і 5-яруснай 5-граннай вежай на паўночна-ўсходняй фасаднай сцяне. Чатырохвугольны двор утваралі 3—4-павярховыя палацавыя карпусы з галерэямі на 2—3-м паверхах і вуглавымі вежамі. Знадворны дэкор (картушы, абрамленні аконных праёмаў, плоская ордэрная раскрапоўка вежаў і інш.) выкананы ў стылі рэнесансу. Наогул інтэр’еры замка ўказваюць на стылістычную сувязь з заходне-еўрапейскай архітэктурай. На афармленні палаца, безумоўна, адбілася і тое, што пры двары Сангушкаў у Смалянах доўгі час жыў італьянскі дойлід П. Фантана.
Трохпавярховы корпус палаца па перыметры двара меў сцены таўшчынёй 1,2— 1,7 м. Муроўка смалянскага замка найбольш блізкая да т.зв. галандскай. Памер цэглы — (28—29) х (12—13) х (7—8) см. Найбольш вылучалася вытанчаным рэльефным дэкорам 5-ярусная (галоўная) замкавая вежа, якая часткова захавалася да нашых дзён. Асабліва цікавым з’яўляецца высокамастацкі скульптурны картуш на ўсходняй грані вежы. Дарэчы, сімволіка яго дагэтуль не расшыфравана. Аршанскі краязнаўца А.М. Шынкевіч, напрыклад, лічыць, што картуш-рамка некалі змяшчаў старажытны герб Сангушкаў, а пад ім знаходзіўся галоўны ўваход у вежу. Неразгаданым да канца застаецца і змест лацінскага надпісу, рэшткі яго вылучаліся па баках аркі ўваходу. Паводле А.М. Шынкевіча, гэта была дата ўзвядзення Белага Ковеля. Унутры памяшканні мелі скляпеністыя перакрыцці, а так-
* Безумоўна, дата гэта прыблізная, але ў закладной князя Сангушкі-Ковельскага, пазначанай 1626 г., запісана: «...маёнтка майго Смалянаў замка Белага Ковеля, што ляжыць у павеце Аршанскім».
сама каміны, печы, аздобленыя кафляй з выявай пагоні, глыбокія нішы з паўсферычнымі конхамі, паверхі злучаліся маршавымі і вітымі лесвіцамі, арачны пераход вёў з галоўнага корпуса ў вежу. Ёсць звесткі, што на схіле жыцця гаспадар замка князь Сангушка-Ковельскі загадаў размаляваць пакоі карцінамі на рэлігійныя сюжэты, тэмы смерці і забыцця. Трэба адзначыць, што замак вельмі ўдала размешчаны: дыяганалі галоўнага корпуса зарыентаваны на чатыры бакі свету, таму пакоі і залы заўсёды былі асветлены.
Абследаванне такіх важных пабудоў афіцыйнымі ўладамі праводзілася пастаянна. 3 болып позніх інвентароў (1739, 1742) вядома, што «...замак мураваны на копцы» быў наўкола «вадою абліты». Перад ім знаходзіўся штучны стаў, абнесены парэнчамі. У мураванай замкавай браме вароты былі зроблены з тоўстых хваёвых дошак, акаваных жалезнымі палосамі. Адзначаецца вялі-
Руіны вежы Смалянскага замка. кі склеп, які быў пры ўваходзе на дзя-
дзінец.
Смалянскі замак быў неаднаразова разбураны (і ў вайну 1654—1667 іт. і ў Паўночную вайну 1700—1721 гг.), але ён зноў і зноў паўставаў да жыцця. Канчатковы заняпад унікальнага для Беларусі XVI—XVIII стст. архітэкгурнага помніка пачаўся ў канцы XVIII стст.— 1-й палавіне XIX ст., калі новы ўладальнік Смалян сенатар Сямёнаў прадаў замак на цэглу. Засталася толькі адна паўразбураная вежа. I, трэба думаць, што некалі беларускія рестаўратары дададуцьда яе сцены, бастыёны, вежы...
Зусім да месца будзе ўспомніць, што з Белым Ковелем звязана шмат легенд і паданняў. А.М. Шынкевіч прыводзіць адно з іх:
«Нібыта ў цёмныя восеньскія ночы, калі туман ад Дзярноўкі ахінае вежу знізу і толькі верхняя яе частка застаецца бачнай, нагадваючы фантастычны прывід, у вокнах, якія робяцца падобнымі на вочныя дзіркі шкілета, запальваецца таямні-
чае святло. Аднекуль з-пад зямлі чуецца дзівосная музыка і паказваецца жанчына ў белым адзенні. Яна доўга-доўга моўчкі ўглядаецца ўдалеч, прыслухоўваецца да начной цішыці... Паводле падання, гэта і ёсць каралева Бона (Бона Сфорца — другая жонка вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, якая, верагодна, валодала замкам у 1539 г. —А.Р., Ю.Р.), чыім іменем тубыльцы найчасцей называюць колішні замак». Дарэчы, ствараюцца аб Белым Ковелі легенды і ў нашы дні. Вось якую прыгадаў К. Цвірка: «Набожная бабулька, з якой я разгаварыўся, на поўньгм сур’ёзе расказала мне, што аднаго разу вечарам да замка падымаўся, перайшоўшы кладку, мясцовы дырэктар школы, і што быццам бы насустрач яму выйшла ўся ў белым княгіня. Наблізіўшыся, яна хацела падаць яму руку, але ён,
Касцёл святой Марыі ў Смалянах.
спалохаўшыся здані, пусціўся адтуль наўцёкі. «Гэта была заклятая княгіня, — закончыла свой расказ бабулька. — Кажуць, усе людзі, якія памерлі, некалі выйдуць з зямлі».
Бытуюць чуткі і аб існаванні пад замкам шматлікіх памяшканняў, а таксама старажытнай пячорнай царквы і нават аб наяўнасці двух падземных хадоў, з якіх адзін быццам злучае Белы Ковель з Куцеінскім манастыром, а другі — са Смалянскай Спаса-Праабражэнскай царквой. Кажуць, што каралева Бона на тройцы коней ездзіла па гэтаму ходу з замка ў царкву. На жаль, комплексныя навуковыя даследаванні Белага Ковеля да апошняга часу не праводзіліся.
3 XVII—XVI11 стст. дайшлі да нас Смалянскі касцёл святой Марыі (мураваны касцёл у стылі барока быў пабудаваны пры кляштары дамініканцаў у 1680 г. Яго заснавальнікамі былі князь Геранім Сангушка і яго жонка Канстанцыя), і Смалянская Спаса-Праабражэнская царква (як лічаць, заснавана князем Паўлам Сангушкам у 1732 г.)-
Касцёл святой Марыі (яго манументальныя формы складаліся пад уплывам паўночна-італьянскага барока) — гэта 3-нефавая 2-вежавая пабудова з паўкруглай апсідай. Цэнтральны неф быў перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, 2-ярусны фасад аздоблены пілястрамі, якія разбіваюць яго на тры злёгку ўвагнутыя паверхні. Невысокія вежачкі аб’ядноўваюцца на ўзроўні карнізнай цягі развітым франтонам. Адсутнасць прамежкавага гарызантальнага члянення на галоўным фасадзе надае масіўнасць і манументальнасць усяму збудаванню. Трансепт вылучаецца толькі на ўзроўні другога яруса — у першым ярусе ён выкананы ў адным аб’ёме, якія пераходзяць у аднаярусныя сакрысціі. Дэкаратыўнае афармленне інгэр’ера і алтароў не захавалася. Першы раз касцёл быў значна перабудаваны ў XVIII ст., а ў 1899 г. пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы зноў праводзіўся рамонт і рэканструкцыя будынкаў комплексу. Сам Даўкша быў аўтарам афармлення шэрагу частак інтэр’ера. Напрыклад, паводле яго малюнкаў былі зроблены алтары касцёла, вялікая цэнтральная люстра і інш.
Спаса-Праабражэнская царква ў Смалянах. XVIII cm.
Паралельна паўночнаму фасаду касцёла размяшчаўся аднапавярховы мураваны будынак кляштара. Ён меў калідорную планіроўку, перакрываўся цыліндрычным скляпеннем. Па баках калідора былі келлі і памяшканні гаспадарчага прызначэння. У наш час гэты помнік позняга барока ахоўваецца дзяржавай, мае рэспубліканскі статус, але, на жаль, знаходзіцца ў аварыйным стане.
Што датычыць Спаса-Праабражэнскай царквы, то яна мае адну рысу, якая адрознівае яе ад іншых цэркваў. Хоць і тут дамінуе цэнтральны аб’ём нефа з купальным завяршэннем, аднак алтар знаходзіцца не ва ўсходняй частцы, як звычайна, а ў заходняй.
Царква ўяўляе крыжова-купальны будынак і складаецца з дзвюх чаСтак: ніжняй мураванай і верхняй драўлянай. Яе высокі манументальны аб’ём утварае ў плане крыж. Асноўны, амаль квадратны ў плане зруб з трох бакоў абкружаны закрытай абходнай галерэяй. 3 усходу да яго прылягаюць 5-гранны алтарны зруб і рызніцы. Асноўны зруб пакрыты крыжападобным дахам з франтонамі на Tappax. Сяродкрыжжа завершана шлемападобным купалам на нізкім 2-ярусным светлавым барабане. Адметная асаблівасць — 4-ярусныя фланкіруючыя стромкія вежы на ўсходнім фасадзе, што ставяць гэты помнік драўлянага манументальнага дойлідства ў адзін рад з мураванымі храмамі абарончага тыпу XVI—XVII стст. (А.І.Лакотка ).
Аконныя праёмы асноўнага аб’ёму прамавугольныя, спараныя, а алтарнай апсіды — прамавугольныя, барабана — паўцыркульныя і лучковыя.
У інтЗр’еры галоўнае памяшканне вылучаецца па вышыні купалам на барабане, з дэкаратыўнай балюстрадай. Ва ўсходняй частцы над уваходам размешчаны хоры. Алтар аддзелены ярусным разным іканастасам.
Спаса-Праабражэнская царква ў Смалянах. Літаграфія У.Басалыгі
Цікавасць выклікае размалёўка купала, зробленая ў XVIII ст., якая вызначаецца жывапіснасцю каляровай гамы і манументальнасцю кампазіцыі. Размалёўка зроблена тэмперай на дошках. У поўны рост намаляваны дванаццаць апосталаў. Велічныя постаці на блакітным фоне ў адзенні вохрыста-чырвонага, блакітна-зялёнага, залаціста-карычневага колеру запаўняюць амаль усе роўніцы граней купала.
Смалянская Спаса-Праабражэнская царква — адзін з цікавых прыкладаў перапрацоўкі форм мураванай архітэктуры стылю барока ў беларускім драўляным дойлідстве. Яна перажыла цяжкі лёс. Доўгі час тут быў размешчаны нават вінзавод. Цяпер яна дзейнічае і з’яўляецца помнікам рэспубліканскага значэння.
У 1742 г. ў Смалянах была ўзведзена драўляная ратуша, да якой далучаліся гандлёвыя рады і жылыя дамы: «Ратуша пасярод горада стаіць новапабудаваная з дрэва добрага хваёвага, у канцы крам (гандлёвых — А.Р., Ю.Р.\ з купалам на страху выведзеным, гонтаю пабіта ўся, на тым купале герб пазалочаны, па вуглах каля таго купала бляшанымі палосамі аббіта. У той Ратушы страха ў квадрат гонтамі новапабіта, у двух паверхах з кругавой галерэяй і агароджваннем з баляс вы-
Спаса-Праабражэнская царква ў Барані.
тачаных. У каторай Ратушы ідучы ад замка вароты двайныя з досак хваёвых сталярнай работы зробленыя на завесах вялікіх і круках жалезных. У той Ратушы ўнугры па правую руку каморка, да якой дзверы на бегунах з зашчэпкай. Па левую руку другая такая ж каморка, дзверы на завесах. Стол з дошак простай работы, вакон у Ратушы чатыры. Пасярод Ратушы чаша вагаў дубовая, акаваная на ланцугах жалезных, добра ўмацаваная. У той жа Ратушы другія насупраць вароты для вольнага праезда двайныя...». Над купалам знаходзіўся флюгер з гербам — пагоняй «медяной позолоченной малярскмм золотом». Апісанне Смалян 1742 г. ўпамінае ратушу як недабудаваную, але дадае, што з левай каморкі «всход (лестнлца) вдет на второй этаж».
Вядомы даследчык гісторыі і культуры Аршаншчыны С.М.Асіноўскі лічыць, «што і замкавыя муры, і касцельныя шпілі, і царкоўныя купалы былі не больш чым прыгожым дапаўненнем да смалянскай Рыначнай плошчы (на наш погляд, краязнаўца тут значна перабольшвае, бо менавіта тут быў цэнтр местачковага жыцця — А.Р., Ю.Р.), які і вызначаў яе паўсядзённы рытм. Галоўнае, тут час ад часу вірадалі славутыя смалянскія кірмашы, самымі вядомымі з якіх лічыліся штогадовыя Крыжаўзвіжанскі, што праходзіў 14 верасня, і Мікалаеўскі, які збіраў навакольны люд 6 снежня».
Пры раскопах гарадзішча ў Копысі археолаг Э.М. Загарульскі выявіў у цэнтры пляцоўкі старанна выкананую каменную маставую, якая, дзякуючы знойдзеным там жа манетам, датуецца пачаткам 40-х гадоў XVII ст. У розных месцах недалёка ад абарончага вала прасочваліся рэшткі пабудоў, у якіх знойдзена розная па форме, малюнку, колеры кафля, што дазваляе аднесці гэтыя пабудовы да позняга сярэдневякоўя.
3 пачатку XVIII ст. дайшла да нас (праўда, захавалася не на Аршанскай зямлі, а перавезена ў 1969 у Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры пад Мінскам) Баранская Спаса-Праабражэнская царква. Гэты помнік беларускага драўлянага дойлідства быў узведзены ў 1704 г. на пагорку правага берега р. Адроў і дзейнічаў аж да сярэдзіны 60-х гадоў XX ст. (закрыта ў 1962 г.). Перабудаваная ў 2-й палавіне XIX ст., яна ўвасабляла кампазіцыйныя прыёмы, харакгэрныя для ярусных культавых збудаванняў Беларусі XVII—XVIII стст. Царква складалася з двух зрубаў: асноўнага і апсіды. Высокі асноўны зруб амаль квадратны ў плане. Аснову аб’ёмна-прасторавага рашэння складае ў плане блізкі да квадрата неф, сцены якога паступова пераходзяць у зрубнае скляпенне, якое было пакрыта чатырохсхільным дахам і завяршалася 8-граннай вежачкай з купалам. 5-гранная апсіда больш нізкая, накрыта шматсхільным дахам. На ўзроўні першага яруса сцены нефа маюць шырокія партальныя праёмы. Верхні ярус мае аконныя праёмы для верхняга святла. 3 усходняга боку да нефа прымыкае пяцікутны алтар. Вакол астатніх сцен нефа накшталт галерэі ідуць памяшканні, якія выконвалі функцыі прытвора і бакавых прыдзелаў.
Галоўны ўваход у царкву вылучаны ганкам. Сцены маюць вертыкальную шалёўку, якая аздоблена нашчыльнікамі. Унутры асноўны аб’ём перакрыты самкнё-
Земляныя ўмацаванні сярэдневяковай крэпасці на ўскраіне вёскі Вялікая Міцькаўшчына.
ным скляпеннем. 3 паўднёвага боку ад царквы існавалі даўнія могілкі. He выключана, што некалі тут мог стаяць больш старажытны храм, каля якога і былі гэтыя могілкі. Захаванасць колішняга зруба, а таксама галоўных элементаў канструкцый і стала прычынай таго, што Спаса-Праабражэнская царква з Барані папоўніла спіс экспанатаў музея, дэманструючы яго наведальнікам высокі эстэтычны густ і майстэрства беларускіх дойлідаў. А.І.Лакотка лічыць такі прыём будаўніцтва тыповым для дадзенага рэгіёна (Троіцкая царква Маркава манастыра ў Віцебску, манументальнае дойлідства Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Левабярэжнай Украіны і інш.).
Калі весці размову пра архітэктуру позняга сярэдневякоўя на Аршанскай зямлі, нельга не ўспомніць абарончую крэпасць XIV—XVIII стст. на заходняй ускраіне в. Вялікая Міцькаўшчына (да нашых дзён захаваліся земляныя ўмацаванні). Як сведчыць А.М.Шынкевіч, першае ўпамінанне аб старажытнай крэпасці адносіцца да 1873 г., але дэталёва яна не даследавалася. Гэта цікавае збудаванне чамусьці не ўпамінаецца ні ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», ні ў энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі».
Аб тым, што крэпасць калісьці адыгрывала значную ролю, сведчыць і тое, што мясцовыя жыхары ўрочышча і цяпер называюць яго Замкам. Крэпасць, як і было прынята ў тыя далёкія гады, узвялі за 3 км ад вусця Дняпра на высокім беразе р. Негаўка (Міцькаўка). Нават цяпер рэшткі ўмацаванняў бачны здалёк. У паўночна-ўсходнім, паўднёва-ўсходнім і паўднёва-заходнім вуглах земляныя, амаль квадратныя ў плане выступы, на якіх раней стаялі драўляныя вежы. Яны ўзвышаюцца над валамі на вышыню да 2 м. Знешняя іх частка заканчваецца пляцоўкамі памерам 12 х 12, 13 х 13, 15 х 15 м. 3 заходняга боку пляцоўка была дадаткова ўмацавана доўгім валам (каля 50 м). Трэці вал праходзіў па беразе ракі, у бок якой ёсць выступ 10 х 10 м. Замчышча было абкружана ровам. Археалагічнае вывучэнне гарадзішча пакуль не праводзілася.
Але дадзім слова А.М.Шынкевічу: «...Калісьці магутныя валы яшчэ захавалі даволі крутыя схілы, узнімаюцца над наваколлем на вышыню да 5 метраў, акрэсліваючы квадратны контур крэпасці. Звычны сілуэт надаюць умацаванню вуглавыя выступы-бастыёны, на якіх некалі ўзвышаліся драўляныя вежы. Такія бастыёны (квадратнай формы, іх памер 12 х 12 м і ўзнімаюцца над валамі на 1,5—2 метры— А.Р., Ю.Р.) уцалелі ў паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім вуглах збудавання. Бракуе іх толькі на паўночна-заходнім, дзе гэтую ролю выконваюць болын моцныя земляныя валы. Тут жа быў і ўезд у крэпасць. Замчышча з усіх бакоў аб-
Схематычны план Оршы сярэдзіны XVII cm.: 1 — замак, 2 — Наддняпроўе, 3 — Зааршынне, 4 — Васкрасенская царква, 5 — Задняпроўе, 6 — Ілынская царква, 7 — Куцеінскі манастыр.
кружана ровам. Нават і цяпер, амаль праз пяць стагоддзяў, глыбіня яго дасягае месцамі некалькі метраў, асабліва ўздоўж паўночнага вала.
Найбольш умацаваны заходні бок крэпасці — захаваўся дадатковы земляны вал, тут жа на беразе Негаўкі бачны рэшткі рова і трэцяга вала. Відаць, менавіта адсюль чакаўся напад ворагаў. ...Тэрыторыя абарончага збудавання займае плошчу крыху больш за гектар — 100 х 107 метраў (для параўнання: прыкладна такую ж плошчу займала ў XVIII ст. ўмацаваная частка Копысі — А.Р., Ю.Р.), Увесь абшар цяпер роўны, за выключэннем хіба нязначных узвышшаў і ўпадзін. He засталося і рэшткаў пабудоў...».
На жаль, больш дэталёвымі характарыстыкамі мы не валодаем. Але ўсе ж нейкія вывады зрабіць можна. Безумоўна, крэпасць мела абарончае значэнне (успомнім, што дата яе заснавання адносіцца да XIV ст.), падчас Лівонскай вайны ў яе архітэктуры былі і вежы, і брамы, і байніцы. Магчыма, яна паходзіла на гарадкі-астрогі тыпу Туроўлі, Сокала, Казьян і інш., размешчаных на Прыдзвінні. Магчыма, мела свае асаблівасці, якія дыктаваліся месцам яе размяшчэння. Ісціна будзе ўстаноўлена, калі знойдуцца дадатковыя матэрыялы аб Вялікаміцькаўшчынскай цытадэлі (назавем яе так). Але сам факт яе існавання сведчыць, што абарончыя збудаванні на Аршанскай зямлі ў XIV—XVIII стст. існавалі не толькі ў гарадах і мястэчках, але размяшчаліся і далёка ад іх, на найбольш важных у абарончым плане шляхах і накірунках.
А.І.Лакотка, абагульняючы звесткі аб сярэдневяковых драўляных умацаваннях замкаў Аршаншчыны, лічыць, што яны «мелі характэрную для тых часоў архітэктуру, якую ўтваралі пераважна 2-ярусныя вежы (чацверыкі, васьмерыкі, круглікі) з шатровым стромкім дахам, сцены з частаколу, гародняў, ці ўзведзеныя накшалт астрога. Асноўныя будаўнічыя матэрыялы — абчэсаныя бярвенні (брус), дахавая дранка, лес. Выкарыстанне апошняга абумоўлівала ўладкаванне дахаў, «на самцах», шырока распаўсюджаных у абарончым дойлідстве ўсходняй Еўропы. Глыбокія гістарычныя карані такой жа канструкцыі на Аршаншчыне захаваліся да нашага часу ў дахах «на самцах» у традыцыйным вясковым жыллі (Барань), прысутнасці драўляных скляпеністых перакрыццяў у культавых збудаваннях».
А цяпер пра познасярэдневяковую Оршу. Нягледзячы на ўсе разбурэнні, якія прынеслі шматлікія войны, набегі казакаў і г.д. (у сведчаннях з пісьмовых крыніц 2-й палавіны XVII ст., напрыклад, ёсць запіс аб тым, што пасады выгаралі і «дворов в каменном городе н в остроге нмкакнх нет»), яна для свайго развіцця ўпэўнена заваёўвае абодва бакі р. Дняпро і прыбярэжныя вышыні р. Аршыца. У XVII ст. ў горадзе з’явіцца шэраг збудаванняў, якія створаць каларытны аршанскі архітэк-
турны ансамбль, а такія з іх, як Куцеінскі комплекс, знойдуць адлюстраванне на старонках шматлікіх (у т.л. і энцыклапедычных) выданняў.
Свае ўмовы развіцця горада, фарміравання яго архітэктурнага аблічча дыктавала палітычная, ваенная, рэлігійная атмасфера, якая панавала ў Рэчы Паспалітай. Вядучымі горадаўтваральнымі адзінкамі ў XVII — 70-х гадах XVIII ст. выступаюць каталіцкія касцёлы і кляштары, якія вялі да сцвярджэння ў дойлідстве Беларусі (у т.л. і Аршанскай зямлі) мастацтва барока. Пад яго ўплывам ідзе развіццё канструклыўных планіровачных і дэкаратыўных рашэнняў (ускладненне і разнастайнасць форм, стварэнне выразных сілуэтных кампа-
зіцый, выкарыстанне антычных і святлоценявых эфектаў і г.д.). Вызначальным становіцца прынцып ансамблевай забудовы, у тл. і драўлянай архітэкгуры на пачатковым этапе развіцця паркава-культурных пабудоў.
Значны ўплыў на складванне гарадской супольнасці аказала наданне Оршы магдэбургскага права. У горадабудаўніцтве гэта было адзначана з’яўленнем, апрача гарадскога замка, новага адміністрацыйнага цэнтра з ратушай, a таксама новай, шчыльна заселенай Ганддёвай плошчы (у 1872 г. яе забрукавалі). I, безумоўна, адбіваўся падзсл горада ракой Дняпро на дзве нераўназначныя часткі — левабярэжную (Задняпроўе) і правабярэжную (уласна горад). Кожная з іх мела свае архітэктурныя дамінанты, якія вызначаліся асаблівасцямі мясцовага рэльефу. Да-
Герб Оршы. 1781 г.
Рэгулярны план Оршы: a — 1778 г., б — пач. XIX cm.
рэчы, якога-небудзь дэталёвага плана забудовы г. Оршы з XVII ст. не захавалася (першы план будзе створаны ў
канцы XVIII ст.). Таму архітэктурнае аблічча горада XVII — 1-й палавіны XVIII ст. паспрабуем узнавіць па апісанні знакамітых культавых і грамадзянскіх пабудоў.
Пры забудове плошчы па першым плане, створаным пасля далучэння Оршы да Расіі, на яго паўднёва-ўсходнім баку быў узведзены ў стылі класіцызму комплекс будынкаў гарадской управы («прмсутственных мест» і «гостннного двора»). Яе асноўны корпус меў два паверхі і высокую драўляную вежу. Вакол галоўнага будынка «прмсутственных мест» быў размешчаны аднапавярховы П-падобны флігель, які ўтвараў унутраны двор. Трапіць у двор можна было праз вялікія паўцыр-
Паказальны праект прысутных месцаў.
Ажыццёўлены ў Оршы ў 1778 г.
кульныя аркі. На жаль, і гэты комплекс не захаваўся. Зніклі і стогадовыя дрэвы сквера, і размешчаны ў ім гарадскі тэатр, пабудаваны ў канцы XIX ст. (1872) у стылі «мадэрн». Побач з ім, на сродкі горада і гараджан (грошы збіраліся па падпісных лістах) быў высаджаны вялікі «англійскі» сад, дзе адмыслова перапляталася мноства маляўнічых пешаходных сцяжынак. Цяпер на тым месцы раскінуўся гарадскі парк імя Ленінскага камсамола з невялікім летнім тэатрам на маляўнічым беразе Аршыцы. Але ў мастацкіх адносінах месца, дзе некалі існаваў цікавы архітэктурны ансамбль з культавых і грамадскіх будынкаў, цяпер мае даволі прымітыўны ВЬП'ЛЯД.
3 1636 г. ў Оршы вядомы 2-павярховы бернардзінскі кляштар і мураваны касцёл Раства Маці Божай, пабудаваны на сродкі гомельскага старасты князя Андрэя Млоцкага і яго жонкі Кацярыны. Архітэктурны комплекс бернардзінцаў размяшчаўся на левым беразе Аршыцы і з’яўляўся адной з архітэктурных дамінант левабярэжжа. Касцёл праіснаваў больш за 200 гадоў. У 1-й палавіне XIX ст., калі паўсюдна зачыняліся каталіцкія храмы, касцёл быў перададзены расійскаму ваеннаму ведамству (пазней быў зруйнаваны), а вялізны 2-павярховы клянпар перарабілі пад акруговую лячэбную ўстанову. I сёння сярод пабудоў гарадской бальніцы праглядаюцца некаторыя дэталі будынкаў былога бернардзінскага кляштара.
Цікавы архітэклурны ансамбль на маляўнічым правым беразе Аршыцы, у цэнтры Оршы, утвараў комплекс пабудоў базыльянскага ордэна (з’яўленне базыльян у Оршы датуецца 1642 г., калі яны размяшчаліся ў былым праваслаўным манастыры Дабравешчання). Ансамбль, пабудаваны ў стылі віленскага барока, з’яўляўся бадай што адным з вузлавых пунктаў у гарадской планіроўцы XVII—XIX стст. (мужчынскі манастыр знаходзіўся на правым, а жаночы — на левым беразе р. Аршыца). Свой пачатак Аршанскі манастыр базыльян бярэ ў 1642 г., калі з дазволу каралеўскай улады уніяцкі мітрапаліт Антоній Сялява пабудаваў у горадзе драўляны жаночы манастыр. У хуткім часе уніяцкай стала і праваслаўная царква Апекі Маці Божай — адзін з найбольш велічных помнікаў аршанскага дойлідства (гэта яшчэ адно пацвярджэнне таму, што базыльяне на пачатак сваёй дзейнасці на Беларусі не ўзводзілі сваіх манастыроў, як правіла, ім перадавалі праваслаўныя манастыры). У 1768—1774 гг. аршанскі і палікажскі стараста Язэп Лянкоўскі (пазней арцыбіскуп Смаленскі) завяршыў узвядзенне апошніх пабудоў, у тым ліку і уніяцкай царквы ў імя Пакроваў Маці Божай (у максімальным набліжэнні да цэнтра горада —яго рыначнай плошчы) —3-нефавай крыжова-купальнай базілікі з 2-вежавым фасадам. Царква мела даволі сціплае афармленне інтэр’ера:
тры разьбяныя алтары без іканастаса, драўляная спавядальня, тры рады драўляных лавак, хоры з балюстрадаю. На хоры траплялі з келляў па ўнутраных сходах праходам над варотамі. Сцены царквы былі паклеены шпалерамі блакітнага колеру. Асаблівасцю помніка з’яўлялася наяўнасць на перасячэнні роўнавысокіх цэнтральнага нефа і трансепта высокага светлавога барабана з фігурным барочным купалам, дадаткова падзеленых паміж сабою поясам люкарн. Гэта складаная і пластычна распрацаваная дамінанта была больш значная за вежы на галоўным фасадзе і падкрэслівала цэнтрычнасць крыжовай кампазіцыі кафалікона. Такая выразная акцэнтацыя клерыкальнага сэнсу архітэктонікі збудавання, як лічыць, напрыклад, беларуская даследчыца архітэктуры Т.В.Габрусь, абу-
Пакроўскі' мужчынскі манастыр. Пач. XX cm.
моўлена ўплывам архітэктурных традыцый крыжовых цэнтральна-купальных праваслаўных сабораў Богаяўленскага і Успенскага Куцеінскіх манастыроў, што існавалі пад Оршай з XVII ст. На гэты час базыльянскі комплекс складаўся з касцёла і мураванага 2-павярховага Г-падобнага ў плане манастырскага будынка, пакрытага вальмавым дахам. Унутраная планіроўка манастыра насіла галерэйны характар. Падвальны і 1-ы паверхі мелі крыжовыя скляпенні, а 2-і паверх — бэлечнае перакрыццё. Фасады будынка былі аздоблены вязкамі пілястраў, руставанымі лапаткамі, плоскімі нішамі. Кляштарныя карпусы жаночага манастыра, пабудаваныя ў 1818 г., уключалі прыёмную, памяшканне ігуменні з бібліятэкаю і архівам, келлі, трапезную. Базілікальны мураваны храм замыкаў вуліцы ўздоўж берага Аршыцы, а ўтвораная пры ўваходзе ў храм гарадская плошча стварала ўмовы для ўспрыняцця комплексу як адзінага цэлага.
Як сведчыць І.М.Слюнькова, кіраваў абодвума кляштарамі (жаночым і мужчынскім) адзін ігумен. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. ім быў Іраклій Лісоўскі (пазней арцыбіскуп грэка-уніяцкі ў Полацку), які актыўна выступаў за аб’яднанне праваслаўнай і уніяцкай цэркваў.
Аршанскі манастыр базыльян пераканаўча сведчыць не толькі пра выкарыстан-
не традыцый мясцовага дойлідства, але і пра іх абагачэнне ўсходнімі і заходнімі навацыямі (крыжовая структура знадворку выяўлена чатырма аднолькава аформленымі высокімі скругленымі сценамі, увенчанымі фігурнымі разнымі франтонамі). Праект, блізкі да праекта Полацкай кафедральнай царквы з аднаго боку, у архітэктуры, і, з другога, — у выкарыстанні літургічных патрабаванняў і канфесійнай сімволікі як каталіцкай, так і праваслаўнай галіны хрысціянства (і манаскі ордэн базыльян, і праваслаўны манаскі чын прытрымліваліся ў сваёй жыццядзейнасці статута святога Васіля Вялікага, таму і мелі агульную форму абрадавасці). У 1832 г. пасля закрыцця каталіцкіх кляштараў базыльянскі комплекс стаў праваслаўным Пакроўскім манастыром. У яго жылых памяшканнях размяшчалася духоўнае вучылішча. Да яго быў прыпісаны Куцеінскі Богаяўленскі манастыр. У сярэдзіне 60-х гадоў XIX ст. тут будуецца новая царква святога Яўфімія.
Дамініканскі касцёл святога Іосіфа.
Змены адбыліся і ў самім Пакроўскім саборы. Унутры, перад алтаром, устаноўлены арэхавы іканастас з трыма пазалочанымі калонамі. У 2-й палавіне XIX ст. за казённыя сродкі надбудаваны высокі драўляны купал, які надаў храму падабенства з Андрэеўскім саборам у Кіеве. Аднак падчас моцнай буры 8 чэрвеня 1905 г. купал сарвала ветрам і перанесла на другі бераг р. Аршыца. Праўда, неўзабаве ён быў адноўлены.
Як сцвярджаюць краязнаўцы (А.М. Шынкевіч), базыльянскі манастыр як помнік архітэктуры барока з элементамі ранняга класіцызму (адзін з прыкладаў варыяцыі на тэму цэнтральнага базілікальнага бяскупальнага 2-вежавага храма) ужо ў 1920-я гады быў узяты пад ахову дзяржавы. Спачатку тут размяшчаўся сельскагаспадарчы музей, а ў 1930-я гады быў створаны краязнаўчы музей. (Дарэчы, завулак, які пралягае побач, і цяпер называецца Музейным.)
На жаль (зноў, на жаль, але факт застаецца факгам), цікавы помнік царкоўнай архітэктуры не збярогся, хоць яго і не кранула ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны. Знішчылі яго ў 1960-я гады. Мясцовыя старажылы і сёння могуць распавядаць, як на месцы велічнага помніка на працягу некалькіх гадоў стваралася гарадская плошча, якая хутка стала звычайным сметнікам. Манастырскі будынак, хоць і выкарыстоўваецца як жылое памяшканне, даўно патрабуе рамонтных і рэстаўрацыйных работ.
3 базыльянскім комплексам (прыклад «уніяцкага дойлідства», паводле І.М.Слюньковай) звязаны цікавыя легенды. Лічаць, напрыклад, што менавіта тут захоўвалася славутае Аршанскае евангелле — каштоўны помнік старажытнага пісьменства. Выказваюцца таксама думкі, што да царквы Пакрова Маці Божай вялі падземныя хады аж з Куцеінскага манастыра (такія звесткі друкаваліся ў беларускіх часопісах «Наш край», «Полымя» ў 1920—1930-я гады), або што падземныя хады злучалі езуіцкі калегіум, бернардзінскі і трынітарскі кляштары. Але пацвярджэнняў гэтаму пакуль не выяўлена.
На сярэдзіну XVII ст. прыпадае пачатак гісторыі дамініканскага касцёла святога Іосіфа (даўняя назва — касцёл святога Іосіфа Абручніка), узведзенага на сродкі князя Гераніма Друцкага-Саколінскага. Спачатку храм быў драўляны, але ў 1808—1819 гг. на сродкі Лявона Пузыны бьгў пабудаваны мураваны касцёл і новы драўляны кляштарны корпус (першая значная рэканструкцыя праведзена ў
1870 г.). Нават з закрыццём і перадачай у 1831—1832 гг. каталіцкіх і уніяцкіх касцёлаў і кляштараў у падпарадкаванне праваслаўнай царквы, гэты касцёл заставаўся пад юрысдыкцыяй рымска-каталіцкага духавенства як прыходскі, парафіяльны. Пасля паўстання 1863—1864 гг. «з мэтай прыніжэння храма» (С.М.Асіноўскі) на галоўным фасадзе касцёла былі разабраны сіметрычныя вежы-званіцы. У 1950-я гады праведзена яшчэ адна рэканструкцыя, у выніку якой з’явіліся дадатковыя памяшканні з паўднёвага боку касцёла. Будынак стаў выкарыс-
тоўвацца як Дом культуры. Пасля яго закрыцця лёс будынка доўгі час заставаўся нявырашаным: то прапаноўвалі яго знесці, то зберагчы (адкрыць канцэртную і выставачную залы) і правесці навуковую рэстаўрацыю... Але ў рэшце рэшт усё стала на свае месцы: у 1990 г. сярэдневяковы храм святога Іосіфа перадалі вернікам-католікам. Касцёл з’яўляецца дзеючым і чакае свайго сапраўднага аднаўлення.
Есць і такія цікавыя звесткі. Мяркуюць, што менавіта ў гэтым храме знойдзены дзве карціны вядомага мастака 2-й палавіны XVIII ст. Францішка Смуглевіча — партрэты князя Г.Друцкага-Саколінскага і яго жонкі. Рэпрадукцыі гэтых карцін захоўваюцца ў музеі гісторыі і культуры Оршы.
Да сярэдзіны 1970-х гадоў побач з дамініканскім касцёлам, на процілеглым баку цяперашняй вул. Савецкай, знаходзіўся яшчэ адзін помнік архітэктуры XVII ст. —комплекс пабудоў францысканскага кляштара: мураваны касцёл святога Антонія і 2-павярховы жылы будынак для манахаў. Касцёл пабудаваны ў 1680 г. на сродкі аршанскага шляхціча Станіслава Калкоўскага (Каткоўскага). Яго адметнай асаблівасцю былі сем алтароў, служба перад якімі магла весціся адначасова.
Як і дамініканскі, касцёл святога Антонія з 1831 г. заставаўся ў падпарадкаванні рымска-каталіцкага духавенства і быў зачынены ў 1863 г. Як сведчыць у сваім «Опыте опнсання Могнлевской губернмм» А.С.Дамбавецкі ў колішнім францысканскім кляштары доўгі час размяшчалася «інвалідная каманда», а пазней створаны «арестный дом». У сярэдзіне 1970-х гадоў, калі пашыралася праезная частка вул. Савецкай, касцёл быў знесены і ад усяго комплексу захаваўся толькі 2-павярховы мураваны жылы корпус.
I яшчэ аб адной адметнай у свой час архітэктурнай пабудове Оршы — Троіцкім касцёле трынітарыяў. Разам з мураваным 2-павярховым жылым домам ён складаў адмысловы кляштарны комплекс, размешчаны на паўночна-ўсходнім баку галоўнай плошчы горада. Комплекс у стылі барока быў пабудаваны пасля 1714 г. на сродкі Адама і Уладзіслава Саковічаў. Гэта быў, відаць, самы вялікі на той час культавы будынак Оршы. Архітэкгурны ансамбль дапаўняўся мураванай агароджай з барочнымі брамамі, адна з якіх выходзіла на Магілёўскую вуліцу. Пасля паўстання 1831 г. касцёл зачынілі. Пазней (1842) Троіцкі касцёл рэканструяваны ў праваслаўны саборны храм, пры гэтым будынак быў упрыгожаны пяццю вежамі. У жылым корпусе размяшчаліся спачатку праваслаўнае духоўнае (у 1883 г. ў ім было 74 навучэнцы), потым павятовае, а пасля гарадское вучылішчы. У 20-х гадах XX ст. тут існавала палкавая школа, а перад Вялікай Айчыннай вайной мяс-
Багдан Статкевіч-Заверскі
ціўся аэраклуб (дзеля чаго былі разбураны саборныя вежы). У гады вайны будынак быў моцна пашкоджаны, у канцы 1950-х гадоў знесены. Частку памяшканняў кляштара (вул. Камсамольская, 21) займае філіял Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, другая частка выкарыстоўваецца пад жыллё. Як выглядаў адзін з выдатных архітэктурных набыткаў XVIII ст. ў нашы дні можна бачыць толькі на старых фотаздымках.
Што ж датычыць праваслаўных культавых пабудоў на Аршанскай зямлі, то з позняга сярэдневякоўя дайшлі да нас звесткі аб трох цікавых архітэктурных з’явах — Свята-Мікольскай (Раства-Багародзіцкай) саборнай царкве на правым беразе Аршыцы (у самай шчыльназаселенай частцы горада), Дубровенскай Праабражэнскай царкве (1715) і комплексе пабудоў Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (у сутоках Дняпра і невялічкай рэчкі Куцеінкі — ад яе і пайшла назва манастыра — за 2—3 км ад старажытнага дзядзінца Оршы).
Вядома, што мураваная царква Раства Маці Божай (Багародзіцы) была пастаўлена ў 1661 г. як саборная, а ў 1781 г. на сродкі мясцовых жыхароў адрамантавана і адрэстаўрыравана. Храм пабудаваны ў пераходным стылі ад барока да класіцызму. Цэнтрычны кубападобны аб’ём быў завершаны магугным паўсферычным купалам, над якім узвышаўся 8-гранны ліхтар з цыбулепадобнай галоўкай. Такія ж вежачкі адзначалі вуглы асноўнага аб’ёму. Разам з авальнымі люкарнамі ў аснаванні купала, складана прафіляванымі антаблементамі, пластычнымі ліпггвамі прамавугольных аконных праёмаў яны вызначалі рысы стылю барока. А пра класіцыстычныя рысы сведчаць аднолькавыя па кампазіцыі плоскасныя фасады, якія завершаны 3-вугольнымі франтонамі, апяразаны антаблементам з дарычным фрызам і фланкіраваны парнымі паўкалонамі. Да асноўнага аб’ёму па восі усход — захад далучаліся прытвор і акруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Царква мела галоўны і два бакавыя ўваходы. Побач з царквой стаяў манастырскі корпус з высокай вежай-званіцай, фасадам выходзіў на Вакзальную (у розныя часы называлася Магілёўскай, Шклоўскай, цяпер Савецкая) вуліцу. Царква праіснавала два стагоддзі, і апошнія яе пабудовы былі знесены ў сярэдзіне 1950-х гадоў. Цяпер на месцы былога велічнага архітэктурнага помніка на правым беразе Аршыцы разбіты невялікі парк. Калі ў 1987 г. ў гэтай частцы горада ішлі будаўнічыя работы, то былі знойдзены рэшткі магутнага падмурка і сцен старога храма, шматлікія пахаванні, мноства фрагментаў аршанскай (копыскай) керамікі (паліхромнай кафлі, падлогі і інш.)-
Амаль 30 гадоў спатрэбілася Аршанскаму праваслаўнаму брацтву, каб у 1620 г. (пройдзе яшчэ 28 гадоў, пакуль кароль Уладзіслаў IV Ваза афіцыйна дазволіць існаванне брацтва ў Оршы, але аб гэтым ніжэй) атрымаць, з аднаго боку, грамату патрыярха іерусалімскага Феафана (ён прызнаў брацтва стаўрапігійным — падпа-
Богаяўленскі сабор Куцеінскага мужчынскага манастыра. Канец XIX cm.
радкаваным полацкаму уніяцкаму епіскапу і адначасова канстанцінопальскаму патрыярху) на заснаванне праваслаўнага мужчынскага манастыра, а з другога, — дзяржаўныя дакументы ў Варшаве на яго будаўніцтва. Калі грамата патрыярха была нададзена Оршы, афіцыйныя паперы атрымалі вядомы прыхільнік праваслаўя падкаморы мсціслаўскі Багдан (Фёдар) Статкевіч (Сцяцкевіч)-Заверскі, яго маці Ганна (з роду Агінскіх), жонка Алена Саламярэцкая (з роду смаленскіх князёў), іх сын Іван. Дарэчы, пахавана княгіня ў Куцеінскім манастыры.
Як лічаць даследчыкі, выбар месца для будаўніцтва манастыра ў векавым лесе, пры ўпадзенні Куцеінкі ў Днепр, не навідавоку каталіцкага і уніяцкага духавенства, меў свае перадумовы. I галоўная з іх — можна было спакойна, без уціску, весці будаўнічыя работы (пачаліся ў 1623 г.). Гэта падзея была настолькі значная для ўсходнеславянскага праваслаўя, што знайшла свае адлюстраванне ў вядомых «Жнтнях»
патрыярха Нікана: «Слышав Святейшнй Патрнарх, яко блнз славнаго града Оршы, еже бысть глава н начало обшему жнтню во всей Белой Росснн н в Лнтве созданная обнтель, нлн рошв Лавра велнкая зело Святе Богоявлення Господня, зовома Кутейно, юже воздвнже боголюбнвый неромонах Нонль, нже бысть Нгумен лавры тоя, н не токмо смю еднну, но нны многн свонмн трудамн н потом сооружн й нночествуюшнх множество собра н во своей пастве всех нмелн н благочестне во всей Белой Россмн утверждалн н удержнвалн во время гонення от развраіценных уннатов...»
Кіраваў будаўнічымі работамі запрошаны з Магілёва член Магілёўскага праваслаўнага брацтва і яго актыўны дзеяч іераманах Іаіль Труцэвіч. Першая чарга комплексу — Богаяўленскі сабор — быў завершаны недзе да 1635 г. Адначасова з саборам узводзіліся і іншыя будынкі. У рэшце рэшт утварыўся цэлы комплекс, дзе побач з саборам размяшчаліся Свята-Духаўская царква, званіца-брама, манастырскія і гаспадарчыя пабудовы. 3 трох бакоў комплекс быў абнесены мураванай сцяной вышынёй да 2,5 м з бутавага каменю і цэглы (захаваліся толькі яе рэшткі). Дамінантай комплексу з’яўляўся Богаяўленскі сабор «длнной в 12,5 сажень (каля 25 м —А.Р., Ю.Р.), в шмрнну 12 (каля 25 м —А.Р., Ю.Р.) н высоты 18 сажень (каля 40 м — А.Р., Ю.Р.) с пятью главамн н пятью куполамн».
Чатырохзрубны, зграбны па прапорцыях, цэнтрычны крыжова-купальны храм пабудаваны ў стылі віленскага барока. Пры гэтым 4-вугольную форму меў толькі павернуты на захад бабінец (прытвор). Бакавыя прырубы і алтарная апсіда ў плане былі 5-вугольныя. Прасторны неф плаўна пераходзіў у сутарэнне, пакрыты шматсхільнымі дахамі з галоўкамі ў месцы злучэння схілаў. Над сяродкрыжжам узвышаўся светлавы васьмярык з вялікім гранёным купалам, меншыя купалы
ўвенчвалі кожны асобны зруб. Шатровыя завяршэнні прырубаў злучаліся з барабанам нефа. Уваход у сабор быў аздоблены прыгожай адкрытай галерэяй. Адметнасцю храма было і тое, што яго драўляная частка размяшчалася на магутным каменным фундаменце.
Нягледзячы на тое, што Куцеінскі Богаяўленскі манастыр быў асвячоны ў 1626 г. кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілай, дабудоўвалі і аздаблялі яго яшчэ некалькі гадоў. Напрыклад, вядомыя аршанскія рэзчыкі па дрэве стварылі велічны 6-ярусны разны іканастас (у 1655 г. быў вывезены ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам), і яшчэ ў 1639 г. мастакі размалявалі ўнутраныя сцены і купал. Размалёўка, як сведчаць даследчыкі, складалася з 38 шматфігурных кампазіцый на біблейскія і евангельскія сюжэты, у якія былі ўведзены шматлікія мясцовыя рэаліі таго часу. Асабліва вылучалася карціна на гістарычную тэму, прысвечаная сустрэчы расійскага войска гараджанамі і духавенствам. На ёй адлюстраваны шматлікія крапасныя ўмацаванні Оршы, земляныя валы, мураваныя пабудовы — усё тое, што ў гады ваенных ліхалеццяў амаль дашчэнту будзе зруйнавана. Былі тут таксама партрэты заснавальнікаў манастыра — Багдана Статкевіча і яго жонкі Алены Саламярэцкай. Са шматлікіх сюжэтаў храмавых размалёвак да цяперашняга часу захавалася адна — «Мелхісідэк, цар Салімскі, сустракае Аўраама з войскам яго». Майстэрства арцелі Куцеінскіх жывапісцаў было настолькі значным (ёсць сведчанні, што ў яе складзе былі і пазалотнікі, і спіцары-рэзрбяры-скульптары), што яго адзначалі вядомыя мастацтвазнаўцы царскай Расіі.
Да месца будзе нагадаць факт, які ў кнізе «Аршанская даўніна» прыводзіць А.М.Шынкевіч. Аказваецца, што пад падмуркам Богаяўленскага манастыра некалі існаваў яшчэ і падземны храм Уваскрэсення Праведнага Лазара (успомнім пра магутны каменны фундамент). Упершыню звесткі пра яго прывёў аршанскі краязнавец Е.Цэхановіч у артыкуле «Пячорная царква і падземны ход у Варшанскім Куцеінскім манастыры», надрукаваным у часопісе «Наш край» (1926. №3). Вось што паведаміў аўтар: «не так даўно (каля 1910—1912 гг.) манахамі манастыра былі выкрыты рэшткі старадаўняй пячорнай царквы, у якую вядуць глыбока ўніз вузкія сходні. Спусціўшыся ўніз, трапляеш у крыжападобную па форме з нізкім каменным скляпеннем пячору. Пячора мае плошчу каля 11 кв.м. Алтарная сцяна пячоры каменная, з трыма праходамі, алтар мае плошчу у 2 кв. м, на месцы прастола быў нізкі драўляны крыж, абкладзены каменем. Крыжа гэтага цяпер на сваім месцы няма, як няма і вынікаў доследаў, зробленых манахамі ў паказанай пячоры.
Улева ад пячоры пачынаецца не даследаваны яшчэ нікім падземны ход, які апускаецца ўсе ніжэй і ніжэй пад Дняпро. Некаторымі вядомымі мне (Е.Ц.) асобамі былі зроблены спробы агледзець гэты падземны ход, але вільгаць, холад і нават, як яны казалі, страшэнны вецер не дапусцілі іх што-небудзь выявіць...». Праведзеныя ў канцы 80—90-х гадах XX ст. археалагічныя даследаванні пацвярджаюць праўдзівасць слоў Е. Цэхановіча. Напрыклад, былі знойдзены невялікія падземныя памяшканні, перакрытыя скляпеннямі, што далучаюцца да падмурка былога Богаяўленскага манастыра. Адно з іх па памерах і планіроўцы дакладна адпавядае таму, пра што ў 1926 г. пісаў краязнаўца. Але галоўныя даследаванні яшчэ наперадзе.
Да нашага часу захаваўся адзін з найбольш цікавых архітэктурных помнікаў Куцеінскага комплексу — мураваная цёплая Свята-Духаўская (з 1762 г. Троіцкая) царква, пабудаваная ў 1-й палавіне XVII ст. ў стылі беларускага барока. Менавіта 1-я палавіна XVII ст. — так было прынята да апошняга часу; так лічылі і аўтары царкоўна-краязнаўчых публікацый XIX—пачатку XX ст., якія, распавядаючы гіс-
торыю Куцейны, або не прыгадваюць цёплую царкву наогул, або сцвярджаюць, што «время построення этой церквн нензвеетно». Але тут зробім адступленне і паразважаем. У лісце Жыгімонта III Вазы «бурмістромь, райцомь, лавннкомь н всему посполству месть нашыхь Могнлевского м Оршаньского», датаваным 13 сакавіка 1627 г., значыцца, што Куцеінскі манастыр быў заснаваны самавольна і будаваўся без дазволу. Але гаворка па сутнасці ідзе толькі пра Свята-Духаўскую царкву («вь Кутейне, монастырь н церковь своволную, мянечы заложеня Святого Духа... заложнвшы», «до которого то мнеманого своволного монастыра м до церквн тое своее, вь Кутейне стоячей»). Відаць, што да 1627 г. ў Куцейне не было ніякай іншай царквы. Як бачна і тое, што да 1627 г. царква ўжо была асвячона ў імя Святога Духа (асвячэнне магло адбыцца ці
Свята-Духаўская царква Куцеінскага Богаяўлвнскага манастыра. XVII cm. Бакавы фасад і план.
ў 1625 г., ці ў 1626 г. ў дзень Сашэсця Святога Духа, які святкуецца напрыканцы мая). 3 другога боку, наўрад ці магла быць царква змуравана за адзін будаўнічы сезон. Напрыклад, Магілёўскія Богаяўленскі сабор і Мікольская царква будаваліся па тры гады. Праўда, па сваіх памерах яны значна болыпыя за Свята-Духаўскую царкву. Хутчэй за ўсё яе будавалі каля двух гадоў, з завяршэннем работ да канца 1625 г. і аздабленнем да дня асвячэння — у маі 1626 г. Звесткі пра гэта трапілі ў каралеўскую канцылярыю і сталі прычынай з’яўлення каралеўскага пісьма 1627 г. Значыць, ёсць усе падставы лічыць, што Свята-Духаўская царква ў Куцейне была змуравана ў 1624—1626 гт. (гэта пацвярджаецца і дэндралагічнай экспертызай драўніны брусоў храма, якую зрабіў навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай АН Беларусі кандыдат біялагічных навук А. Пугачэўскі). Нашы меркаванні, як здаецца, дазваляюць зрабіць вы-
вад, што фарміраванне манастырскага ансамбля ішло праз адначасовае будаўніцтва і Богаяўленскага сабора і цёплай (а з 1626 г. —Свята-Духаўскай) мура-
ванай царквы.
Куцеінская Свята-Духаўская царква ў 1869 г. перабудавана (паводле гісторыка І.І.Грыгаровіча, у 1819 г.) з цэглы памерамі 295 х 190 х 55 см у тэхніцы мяшанай муроўкі. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма выразна зарыентавана па восі захад — усход. Гэта арыентацыя «падкрэслена формамі архітэктурных дэталяў і элементаў — папружная арка, скляпенні і перамычкі проймішчаў усходняга і за-
ходняга фасадаў, цэнтры якіх «працяты» гэтай воссю, маюць паўцыркульную форму, перамычкі нішаў і проймішчаў бакавых фасадаў маюць форму лучковую». Храм глыбінна-прасторавай кампазіцыі. Асноўны яго аб’ём прамавугольны ў плане. Да яго далучаны 5-гранная апсіда, аднолькавай вышыні з асноўным аб’ёмам, і квадратная ў плане 2-ярусная вежа-званіца, а з паўночнага боку — невялікая рызніца. Неф і алтарная частка перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з
Свята-Духаўская царква Куцвінскага Богаяўленскага манастыра. 3 малюнка
Дз.Струкава XIX cm.
распалубкамі, пры гэтым магутная папружная арка падзяляе прастору нефа на дзве роўныя часткі. Усе аб’ёмы завяршаліся асобнымі шатровымі дахамі. Сцены апрацаваны пілястрамі, ці не ўпершыню ў царкоўным будаўніцтве ВКЛ, ляпнымі абрамленнямі аконных праёмаў, плоскімі арачнымі HimaMi і завершаны развітым прафіляваным карнізам. Сем паўцыркульных аконных праёмаў размешчаны ў два ярусы (чатыры ў паўднёвай і тры ў паўночнай сцяне) і абрамлены ліштвамі з ляпнымі дэталямі. He выключана, што колькасць аконных праёмаў сімвалічная і з’яўляецца водгуллем «лічбавай містыкі сярэдневякоўя» (В.В.Гліннік). Паводле біблейскай традыцыі, лічба «сем» звязана з апакаліптычнай сімво-
лікай Святога Духа |«сем светачаў вогненных гарэлі перад прастолам, якія ёсць сем дароў Божых (Адкр. св. Іаана,
4.5) , «сем вачэй, якія ёсць сем духаў Божых, пасланых ува ўсю зямлю» (Адкр. св. Іаана, 5.6)]. Да месца будзе прывесці тлумачэнне лічбы «7», дадзенае С.Собалем у
яго «Буквары», які выйшаў у свет у Куцейне ў 1631 г.:
«Семь тайн Нового завета
Семь даров Духа Святого Семь грехов тягчаййшх н Семь дел мллосердмя».
Інтэр’ер храма гранічна просты. Сцены амаль пазбаўлены архітэктурнага дэкору. Але гонар царквы складалі 6-ярусны разны пазалочаны іканастас і цудоўныя фрэскавыя размалёўкі майстра Рыгора (прозвішча не захавалася). На сценах было мноства шматфігурных кампазіцый на біблейскія і евангельскія сюжэты. На баках купала знаходзіліся выявы чатырох Евангелістаў, а ў яго зводзе, паводле апісання іераманаха Станоўскага, быў «нзображен Господь йнсус Хрнстос, благословляюшнй обенмн рукамн». Унутры скляпенне цыліндрычнае. Царква мела багатую паліхромію. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, у алтарах усіх трох прастолаў і ў самім саборы знаходзілася шмат абразоў старажытнага пісьма. Дарэчы, пры манастыры працавала іканапісная майстэрня. На жаль, да нашага часу не захаваліся ні скляпенні, ні 6-ярусны іканастас, ні фрэскі работы майстра Рыгора. Свята-Духаўская царква дайшла да нас скажонай у выніку шматлікіх перабудоў.
У 1762 г. прастора малітоўнай залы была падзелена драўляным перакрыццём на 2 паверхі: унізе створаны прастольны храм у імя Раства Багародзіцы, наверсе ў імя святога апостала Андрэя Першазваннага.
Гаворачы пра Свята-Духаўскую царкву нельга забываць пра яшчэ адну яе характарыстыку: пра тое, што менавіта гэта пабудова з’явілася пачаткам такога мастацкага кірунку, як магілёўская архітэктурная школа XVII ст. (з гэтага шэрагу вядо-
мы Магілёўскі Богаяўленскі сабор 1633— 1636 гг., цэрквы Магілёўскія Пакроўская 1668— 1687 гг., Мікольская 1669—1672 гг. і Успенская 1670 г.), царква Уваскрэсенскага манастыра (1702) у Шклове. На Аршанскай зямлі спіс працягваюць Свята-Духаўская царква Куцеінскага Успенскага жаночага манастыра (да 1653 г.) і мураваны будынак трапезнай Куцеінскага Богаяўленскага манастыра, размешчаны з правага боку ад цёплай царквы і аб’яднаны з ёю ў стылістычна адзіны рад. Да нашага часу захаваліся Мікольская царква ў Магілёве ды ў Куцейне трапезная і Свята-Духаўская царква. Для пералічаных будынкаў характэрна адна рыса — амаль ва ўсіх фасадных кампазіцыях выкарыстаны аднатыпныя прыёмы і дэкаратыўныя элементы (напрыклад, фігурныя франтоны аднаго тыпу і стромкі 2-схільны дах паміж імі). Прафесійны кансерватызм магілёўскіх муляраў, як лічыць В.В.Гліннік, тлумачыцца сваімі прычынамі —
Афанасій Філіповіч.
пэўнай культурнай арыентацыяй і традыцыйнымі мастацкімі густамі заказчыкаў (праваслаўных мяшчан і шляхты), арыентаванымі на народнае дойлідства з аднаго боку і абмежаванымі тэхнічнымі магчымасцямі правінцыяльных будаўнічых арцеляў, іх недастатковым веданнем навацый новаеўрапейскай архітэктуры (напрыклад, такіх з’яў, як ракако і барока). У храналогіі магілёўскай школы СвятаДухаўская царква ў Куцейне стаіць першай, а значыць, яна з’явілася (успомнім пра кансерватызм правінцыяльнага цэхавага будаўніцтва) сваеасаблівым першаўзорам і стэрэатыпам для наступных культавых пабудоў. Усе гэта, як зусім справядліва адзначае В.В.Гліннік, падымае значнасць архітэктуры гэтага храма як першакрыніцы і матэрыялу для далейшай эвалюцыі стылю і патрабуе ад сучаснікаў больш уважлівых адносін да яе лёсу.
Фарміраванне Куцеінскага архітэктурнага ансамбля завяршыў манастырскі будынак, які ўяўляў сабой выцягнутую па падоўжнай восі кампазіцыю з 2 прамаву-
гольных у плане аб’ёмаў — заходняга (размяшчаліся духоўнае вучылішча і вялікая трапезная) і ўсходняга (знаходзіліся келлі галерэйнага тыпу). Будынак захаваўся да нашага часу, але ён зазнаў пры рэканструкцыі значную перабудову. На заходняй тарцовай сцяне збярогся першапачатковы дэкор, а таксама плоскія паўцыркульныя нішы. Можна ўбачыць і часткі манастырскай агароджы, і маляўнічай алеі з векавых ліп, якая вяла ад Свята-Духаўскай царквы да брамы з паўночнага боку. Напэўна, уздоўж алеі калісьці былі шматлікія пахаванні — пра іх сведчаць каменныя надмагіллі з напаўсцёртымі надпісамі.
Беларускі асветнік, грамадскі і царкоўны дзеяч Афанасій Філіповіч, які некаторы час жыў у Куцеінскім манастыры, запісаў у сваім «Дыярыушы» («Дзённіку») наступныя радкі: «...Орша — не бедные за тое, шо в братстве своем новую церков збудовалн, двесте червоных золотых подканцлерому за печать давалн». Магчыма, гэтыя словы адносяцца менавіта да Свята-Духаўскай царквы. Манастырская ж пячатка збераглася да нашых дзён. Як сведчыць А.М. Шынкевіч, яна выраблена з жалеза, мае авальную форму, памерам 45 х 51,2 мм.
ЫГІХШ
Дыярыуш Афанасія Філіповіча.
»оэео Scxiwo * »слатвала пршвсто« богороджаа, ■ ■*давао npotuawi часвж: впр«д у 6aaz<rae<rwsore аара носво*store Махаада, оспом у его мааоста аорола пожхдго Ваа-
Россів мвтроаюлаты. П«гра Moraaw. a caacamad spa
Вядома, каталіцкае і уніяцкае духавенства не заставалася абыякавым да таго, што адбывалася ў Куцейне. Прымаліся розныя захады, каб прыпыніць будаўніцтва, нават забараніць яго. Так, у сакавіку 1627 г. кароль Жыгімонт III Ваза падпісаў грамату да жыхароў Оршы, у якой папракаў іх як за непадпарадкаванне уніяцкаму арцыбіскупу Антонію Сяляве, так і за заснаванне імі праваслаўнага Куцеінскага манастыра. Кароль выказаў незадавальненне тым, што мяшчане «ўпарта супраціўляюцца ўладзе нашай, ад нас... пастаўленага прывілеяванага пастыра свайго духоўнага бацьку Антонія Сяляву не слухаюцца...» Больш таго, князь Багдан Статкевіч з жонкай сваёй Аленай за свае грошы купілі маентак Куцейна і сяльцо Паддубцаў над ракой Дняпро і «без ведама і дазволу нашага і без бласлаўлення пастыра свайго арцыбіскупа там, у Куцейне, манастыр і царкву свавольную (самовольную — А.Р., Ю.Р ) залажылі» і з «некоторых церквей оршанскнх звоны операты, начыня церковные, серебряные крьпші, келмкн н рнзы, лнктары, свечн повыбнравшы, до того Кутейна отпровадалй». Сваёй граматай Жыгімонт III прызна-
чыў штраф у 10 тыс. коп літоўскіх грошай за хаванне праваслаўных святароў у дамах мяшчан. He ведаў кароль таго, што праз два гады маці князя Ганна Статкевіч-Заверская з мэтай умацавання эканамічнага становішча перадасць Куцеінскаму манастыру Белькаўшчынскую Слабаду паміж Дняпром і Куцеінкай. A яшчэ праз два гады яна стане фундатарам у Куцейне Успенскага жаночага манастыра. А яшчэ праз 40 гадоў новы польскі кароль Міхал Вішнявецкі сваім прывілеем замацуе за Аршанскім брацтвам і Куцеінскім манастыром права на заснаванне семінарыі і адкрыццё багадзельні. «Таксама пададзена нам, — гаварылася ў дакуменце, — ад некаторых нашых саветнікаў і ўраднікаў імем шляхціца Каспара Халевіча, бурмістра аршанскага, ад святара аршанскай царквы і ад усіх абывацеляў аршанскіх, неўніятаў, просьба, каб мы гэты прывілей (нададзены Оршы каралем польскім Уладзіславам IV 24 красавіка 1648 г. — А.Р., Ю.Р.) па ўладзе нашай каралеўскай зацвердзілі і іх пры згаданай царкве і месцах, да яе належачых, пакінулі.
Таму мы, выслухаўшы згаданы прывілей... па ўладзе і сіле каралеўскай хадайніцтвам саветнікаў зацвярджаем і манахаў тутэйшых, ім належачым, у ведамасці епіскапа мсціслаўскага, аршанскага і магілёўскага, неўніята, цэла і непарушна пакідаем...»
Успенскі сабор Куцеінскага жаночага манастыра. Малюнак І.Слюньковай з фота пач. XX cm.
У 1631 г. Куцеінскі манастырскі комплекс значна пашырыўся. На паўднёва-заходняй ускраіне Оршы, трохі вышэй па Дняпры, будзе закладзены Успенскі жаночы манастыр.
Фактычна, гэта будзе яшчэ адзін комплекс, у склад якога ўваходзілі некалькі драўляных цэркваў. Галоўным быў Успенскі сабор (згарэў у 1635 г., але праз 20 гадоў на яго месцы будзе ўзведзены новы мураваны храм), жылыя і гаспадарчыя пабудовы. На Куцеінцы быў пабудаваны вадзяны млын і мост. На акварэлі мастака Дз. Струкава (1864), напрыклад, бачны два невялікія драўляныя культавыя збудаванні і брама-званіца. Адна з цэркваў была хутчэй за ўсе 2-зрубная, з шатровымі завяршэннямі асноўнага аб’ёму і апсіды. Побач з ёй стаяла шатровая капліца з прыбудаванай да яе манастырскай пабудовай жылога тыпу. Брама-званіца таксама была 2-яруснай, з каменным ніжнім чацверыковым ярусам, аформленым «накладной» рэнесанснай 3-пралётнай аркадай; верхні ярус складаў высокі васьмярык на квадратным у плане пастаменце, завершаны цыбулепадобным купалам і крыжам.
Звесткі пра драўляны Успенскі сабор не захаваліся. А новы мураваны меў рысы рэнесансу і барока. Гэта быў крыжова-купальны 3-апсідны храм, тарцы завяршаліся кілепадобнымі франтонамі з трайнымі арачнымі праёмамі ў цэнтры. Асноўны неф і крылы трансепта аднолькавай вышыні, былі накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі высокімі 2-схільнымі дахамі. Сяродкрыжжа было ўвянчана масіўным барочным грушападобным купалам, на якім узвышаўся малы купалок на глухім васьмерыковым барабане. Тарцовыя франтоны завяршаліся малымі купалкамі. Паўкруглыя апсіды (алтарная вышэйшая за бакавыя) накрыты шатровымі дахамі. Сцены апрацаваны прафіляванымі карнізамі, пілястрамі на вуглах. Высокія вокны мелі паўцыркульныя арачныя завяршэнні. Франтоны пластычнага абрысу, завершаны галоўкамі і мелі патройныя плоскія арачныя нішы. 3 усходу да асноўнай часткі храма, да тарцоў трансепта былі прыбудаваны невялікія памяшканні пад шатровымі дахамі.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і з пераходам культавых аб’ектаў у падпарадкаванне Расійскага Свяшчэннага Сінода збяднелы Куцеінскі манастырскі комплекс быў пераведзены ў 3-і клас. Тым не менш пры генеральным межаванні 1783 г. манастыру было выдзелена 435 дзесяцін і 3836 кв. сажняў зямлі. У 1842 г. манастыр атрымаў назву «загараднага». На жаль, ад гэтага унікальнага архітэктурнага комплексу, які па сутнасці быў буйнейшым сярэдневяковым куль-
Панарама Успенскага сабора Куцеінскага жаночага манастыра.
турна-асветніцкім цэнтрам на тэрыторыі Беларусі, нічога не засталося. На месцы былога Успенскага жаночага манастыра пабудаваны жылыя кварталы аршанскага Задняпроўя.
Прааналізаваўшы архітэктурныя набыткі культавага будаўніцтва на Аршаншчыне, можна зрабіць некаторыя вывады аб іх аб’ёмна-прасторавых і кампазіцыйных асаблівасцях. I галоўны з іх — тут пагадзімся з думкамі АІ.Лакоткі — заключаецца ў выразнасці ярусна-цэнтрычнай кампазіцыі планіроўкі асноўнага рытуальнага памяшкання, нефа, які, як правіла, меў больш значныя памеры ў параўнанні з алтарнай часткай, прытворам (бабінцам), бакавымі прырубамі. Сцены нефа ўзнімаліся на значную ў параўнанні з астатнімі памяшканнямі вышыню і стваралі яруснасць пабудовы (васьмярык на чацвярыку са светлавым барабанам і цыбулепадобнай галоўкай). Галоўны і бакавыя прытворы, як правіла, былі аднаяруснымі, з шатровымі завяршэннямі і невялікімі галоўкамі на ліхтарах. Пераканаўчымі прыкладамі такога будаўніцтва з’яўляюцца Богаяўленскі сабор Куцеінскага манастыра ў Оршы і Ілынская царква Маркава манастыра ў Віцебску.
Для падсумавання нашых думак выкарыстаем некалькі радкоў з ужо ўпомненай кнігі І.М.Слюньковай: «У выніку інтэнсіўнай будаўнічай дзейнасці каталіцкіх ордэнаў, уніяцкага ордэна базыльян, нарэшце, аршанскага Богаяўленскага праваслаўнага брацтва, невялікая па памерах і насельніцтву Орша ў другой палове XVIII ст. набыла спецыфічны абрыс манастырскага горада. Каля паловы гарадскіх зямель тут адышло пад манастыры».
ВЫДАВЕЦКАЯ I ЛІТАРАТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Мастацкая культура Аршанскай зямлі мае такія адметныя набыткі, што ёй магла б пазайздросціць любая іншая тэрыторыя. Ад знакамітага Друцкага евангелля да сусветна вядомага пісьменніка, паэта, драматурга, эсэіста Уладзіміра Караткевіча, ад літаратурнай творчасці аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага да стварэння гарадскіх друкарань Я.Падземскага і Х.М.Іасялевіча, ад выдавецкай дзейнасці С. Собаля і І.Труцэвіча ў знакамітай Куцеінскай друкарні да «Аршанскага гербоўніка» Дз.І.Даўгялы. На Аршанскай зямлі нарадзіліся вядомыя беларускія літаратары XX ст.: празаік Мікола Садковіч, паэт-сатырык Уладзімір Корбан, празаік Аляксандр Міронаў, празаік і драматург Юрый Багушэвіч, паэт і
перакладчык Яўген Васілёнак, драматург Аляксей Дудараў, паэт, празаік і перакладчык Янка Сіпакоў і інш. 3 Оршай звязаны рукапісны «Збор вершаў польскіх і рускіх», вядомы як «Аршанскі зборнік» (знойдзены ў 1971 г. Адамам Малвдзісам у бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Польшчы).
Аднак, вернемся да тэмы. I ў якасці адступлення паразважаем пра чалавека, які стане вядомым у месцах іншых, але пасля дзяржаўнай службы ў Оршы. Размова ідзе пра Васіля Цяпінскага. Менавіта ён у 1567 г. быў падстарастам аршанскім. У вопісу коннай роты аршанскага старасты Ф. Кміты-Чарнабыльскага ад 1 чэрвеня 1567 г. ўпамінаецца «таварыш (малодшы афіцэр) Васллей Тяплн на шесть конл. На нем панцер, шышак, шабля, чаркабуз, кончер, секлрка, под нлм дрыкгант (жарабец) слв».
Магчыма, гэта нявывучаная да нашага часу сувязь паміж двума знакамітымі дзеячамі сярэдневяковай беларускай мастацкай культуры, стала сапраў-
Васіль Цяпінскі
дным штуршком для творчасці кожнага з іх. В.Цяпінскі пасля службы ў Оршы быў звязаны з падканцлерам ВКЛ Астафіем Валовічам. А ў канцы 70-х гадоў XVI ст. ў сваім маёнтку Цяпіна (дарэчы, не так ужо і далёка ад Оршы) надрукаваў знакамітае «Евангелле» з паралельнымі тэкстамі на царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай) мовах. Калі В.Цяпінскі стаў вядомы як кнігавыдавец і дзеяч рэфармацыйнага (антытрынітарскага) руху, то Ф.Кміта-Чарнабыльскі ў гісторыі беларускай культуры вядомы як мемуарыст, аўтар помніка старажытнабеларускай эпісталярнай літаратуры, вядомага пад агульным тытулам «Реестр сплсань, которые есьмл месты через посланьцы мом, даючл ведать о князю веллком л о новл-
нах, о которых мне шпегчл мол з землл его непрлятельское московское ведатл давалл по смертл его королевской мллостл, славное, святое памятл зешлого пана нашего, до лх мллостл панов рад Веллкого Княжества Ллтовского посылал, почавшл от року 1573, месяца декабря 6 дня, л тепер до его королевской мллостл, пана нашего прлшлого, л до лх мллостл панов рад также, даючл ведать о справе князя веллкого Московского л о новлнах, отсюль з Оршл плсал л посланьцов молх посылал, то ест в року 1574». (У расійскім друку вядомы як «Вестовые отплскл оршанского старосты Фллона Кмлты-Чернобыльского польскому королю Генрлху л ллтовсклм радным панам о московсклх делах». СПб., 1848.) На Беларусі «Реестр...» Ф.Кміты-Чарнабыльскага быў выдадзены ў 1975 г. Пазнаёміўшыся з творамі аршанскага старасты, якія даюць добры матэрыял для літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, У. Караткевіч назваў Ф.Кміту-Чарнабыльскага першым сярэдневяковым пісьменнікам Беларусі.
Дык чым жа цікавыя «Допісы» знакамітага аршанца, якія дайшлі да нас праз 400 з лішкам гадоў?
Герб роду Кмітаў.
Па-першае, уменнем знітаваць у адно ў сваім справаздачным дзённіку (а свае лісты-справаздачы Ф.Кміта-Чарнабыльскі дасылаў у 9 адрасоў — біскупам віленскаму Валяр’яну Пратасевічу, жмудскаму Ежы Пяткевічу, кіеўскаму Мікалаю Пацу, польскаму каралю Генрыху Валуа, віцебскаму ваяводу Станіславу Пацу і інш.) дзяржаўныя і грамадска-палітычныя падзеі, якія адбываліся на Беларусі ў 2-й палавіне XVI ст. Аб’ектыўна ўбачаныя і эмацыянальна афарбаваныя лісты-апавяданні ўкладзены ў храналагічным парадку і ўяўляюць важкі і каштоўны здабытак беларускай гісторыка-мемуарнай літаратуры (мабыць, таму яны і аднесены не да эпісталярнага жанру, а да мемуарнай літаратуры). Беларускія даследчыкі (А.Ф.Коршунаў, В.У.Таранеўскі) асабліва вылучаюць лісты да троцкага кашталяна Яўстафія Валовіча, датаваныя 1 чэрвеня і 5 ліпеня 1574 г., акцэнтуючы ўвагу на здрадніцтве кіраў-
ніцтва ВКЛ, якое фактычна здало свае пазіцыі перад польскай шляхтай. Лісты гэтыя, адзначае А.Ф.Коршунаў: «...выходзяць за рамкі службовых данясенняў і набываюць харакгар вострапубліцыстычных артыкулаў, прасякнутых пафасам бязлітаснага выкрыцця закулісных махінацый кіруючай вярхушкі Вялікага княства Літоўскага і яе капітуляцыі перад відавочным дыкгатам ганарлівай ... польскай феадальнай знаці».
Па-другое, адлюстраваннем праўдзівай карціны жыцця беларускага «порубежья» і стварэннем на гэтай аснове, магчыма, першага ў беларускай літаратуры вобраза дзяржаўнага служкі, для якога выкананне ўскладзенага на яго абавязку з’яўляецца галоўным у жыцці (нягледзячы на ўсе цяжкасці свайго становішча і адсугнасць якой-небудзь увагі да гэтага з боку «власть нмуішіх» і нават на абвінавачанні ў непавазе да Каралеўства Польскага). «Нач есьмн, н бос н простоволос, — скардзіўся Філон у пісьмах да сваіх адрасатаў, — нетасный есьмн дворанмн, збнб есьмн в кендзы, а больш з жалю: людн на кашы переелн кашу, а я здох на сторожы! Помста боже государю, грехопаденле, хто разумеет! Бо прлдет час, колл будет надобе Нллл Муравлянлна л Соловья Будлмлровлча пройдет час, колл служб нашлх потреба».
Цяжкае матэрыяльнае становішча вымушала яго пастаянна прасіць дапамогі ў сваіх гаспадароў (праўда, як бачна з лістоў, яны да гэтага не вельмі імкнуліся), не карміць абяцанкамі, а даць хаця б тое, што заслужыў. Калі ж у рэшце рэшт абяцанкі не спраўдзіліся, то і ён не вытрымаў — з гневам напомніў адрасатам, «што і ён чалавек, што мае гонар і заслугі, і што прыйдзе час, калі такія сыны яшчэ спатрэбяцца Айчыне». В.У.Таранеўскі, напрыклад, адзначае, што Філон КмітаЧарнабыльскі, відаць, першы ў старажытным беларускім пісьменстве «вельмі ўдала і прыгожа для такога тыпу літаратуры ўпамінае герояў рускага быліннага эпасу Іллю Мурамца і Салаўя Будзіміравіча, што ў сваю чаргу пацвярджае яго добрую
знаёмасць з вуснай народнай творчасцю суседняга народа, як, дарэчы, і свайго таксама».
Дарэчы, у пісьме да Я. Валовіча (5 жніўня 1574 г.) Ф.Кміта-Чарнабыльскі перад чытачом паўстае як чалавек прыгожай і неспакойнай душы са сваёй жыццёвай філасофіяй і мараллю, прасякнутымі ідэямі народнай мастацкай культуры і хрысціянскай ідэалогіі. Яго разважанні пра такую незразумелую для дзяржаўнага чалавека з’яву, як тайныя ўцёкі Генрыха Валуа з польскага каралеўскага трона, прасякнуты клопатам пра дзяржаўнасць і ўстойлівасць яе ўлад: «Днвные суть судьбы божн! Мы от ворот, а он днрою вон. He только нам того розуметм, але такого государского отьехання всему свету не вместнтн! Неслыхана от веку, абы хто слепопораженому отворыл очы; так н помазанцу божему тым способом от
Ф. Кміта-Чарнабыльскі
подданых свонх уехатн! Ова, вторый ест Нептонов (?) Бы ту в(аша) м(нлость) п(ан м(ой м(нлостнвый), ушы свон мел! Якнй же около того нмёр на Москве, якнй пры граннцах! Страх божмй! О всем все ведают, перекладаючы то жнвот государсклй, яко был в руках нашых, которая ему была вчастность, якмй покой, яковая вдячность, што за роскош, што за послушенство, якая соромота через цедулы, за очы н в очы, якая преспечность здоровья яго. Яка тепер оболжмвость, похвалкм, одповеда! Еслн бы чего кому не дал, еслн бы теж, ведле права, кому суднл, вытегаючн ремень з нас? Н што за выхованые мел, уручаня, поспеху, прнкростей самему н слугам его французам, разберанем местностн его, нменей скарбов? Днв божнй н страх божнй! He вымовнть, не выпнсать того человек не може». Уцёкі караля з польскага трону ўсялялі ў душы падданых, ды і самога Філона, трывогу і заклапочанасць. Людзі разумелі, што пусты каралеўскі (або царскі) трон — гэта прычына войнаў, здрад, палітычнай няўстойлівасці, а значыць, і ўсіх пакут народа. I ў гэтым сэнсе Кміта-Чарнабыльскі аддае перавагу Івану Грознаму, нават ідэалізуе яго, параўноўвае з .мудрым біблейскім прарокам Авакумам з эпохі цара Навухаданосара (604 — 562 гг. да н.э.).
Здаецца, маюць рацыю тыя даследчыкі, якія лічаць, што ў дадзеным выпадку Ф.Кміта-Чарнабыльскі не проста выконваў свае абавязкі інфарматара, але і імкнуўся зрабіць свайго адрасата (Я.Валовіча) прыхільнікам усталявання рускага цара на каралеўскім троне Рэчы Паспалітай.
Па-трэцяе, аўтарскі тэкст Ф.Кміты-Чарнабыльскага дае нам пераканаўчыя прыклады яго ўважлівых адносін да вуснай народнай творчасці, уменні выкарыстоўваць фальклорныя набыткі ў грамадска-публіцыстычных перапісках. Вось, напрыклад, некалькі вытрымак з пасланняў аршанца, у якіх выкарыстоўваюцца:
а) прыказкі і прымаўкі — «Н каш не хочу, н по воду не пойду», «Ожогшыся на молоце, велено на воду дуть» [заўважце, чытаючы зусім адметны тэкст ад прынятага «Кто обжегся на огне, на воду не дует», Ф.Кміта-Чарнабыльскі, вельмі тонка адчуваючы адметнасць свайго становішча і асабістую грамадскую пазіцыю, пад-
крэслівае, што «велено — (падкр. намі — А.Р., Ю.Р.) на воду дуть»], «Колн топнлн — топор давалн, а выплывшн — нн топорнша», «Солгавшн — н спасллся»;
б) параўнанні — «Ово просто есмо як рыба в омуте: слепн, неведомн’»;
в) афарызмы — «Поставн, господа, законодавца над ннмн, да разумеют языцы, яко человечл суть», «Бог н слепому очы отворнт», «Заповедь господня нздалече просвеіцаюше очы» і інш.
I, як нам здаецца, у гэтых упісваннях у афіцыйныя тэксты, у гэтых, мабыць, і стыхійна выкарыстаных мудрасцях, захоўваецца і пазнаны, і непазнаны (яшчэ!) матэрыял для грунтоўнага і даслоўнага тлумачэння думак аўтара.
Адзначанае дазваляе зрабіць вывад, што аршанскі служка правіцеляў літоўскіх і польскіх быў вялікім творцам (у першую чаргу, у галіне мастацкай культуры), які змог ва ўмовах сярэдневякоўя, незалежна ад цяжкасцей асабістага існавання, заявіць аб уменні беларускіх аўтараў быць аб’ектыўнымі, назіральнымі і па-мастацку выразнымі. Аб тым, якім быў уплыў Ф.Кміты-Чарнабыльскага на духоўнае жыццё ВКЛ і Рэчы Паспалітай, сведчыць даволі цікавы факт. Вядомы польскі мастак-баталіст XIX ст. Ян Матэйка на сваім манументальным палатне «Баторый пад Псковам» змог побач з вядомымі прадстаўнікамі Польскай Кароны і ВКЛ С.Жулкеўскім, Я.Збароўскім, М.Радзівілам Рудым і інш. знайсці месца і для «оршанского ротмнстра», па-мастацку занатаваўшы яго асобу ў спісе лепшых людзей таго часу. А ў рэшце рэшт, сама дзейнасць Ф.Кміты-Чарнабыльскага, якая ўдала спалучыла дзяржаўную адказнасць і здольнасці да літаратурнага асэнсавання падзей, стала вызначальным момантам нараджэння на Аршанскай зямлі рэдкага як па форме, так і па змесце літаратурнага помніка, што стаў па сутнасці адкрыццём сярэдневяковай беларускай мастацкай культуры. «Обменнваясь пнсьмамн с королем Речн Посполнтой н государственнымн лнцамн Велнкого княжества Лнтовского, почтн каждое свое посланне Кміта заканчнвал так: «Пнсан на Орше», «Плсан в Орше», «Плсан у Орше». Вся эта переплска — плсьма к «панам-раде», к Генрлху Валуа л Млколаю Радзлвлллу, к Лаврлну Войне л Астафлю Воловлчу, Станлславу Пацу і Теодоре лз рода Сапегов — выдаюіцлйся памятнлк белорусской плсьменностл XVI века», — так ацэньвае значэнне творчасці Ф.Кміты-Чарнабыльскага наш сучаснік, вядомы сын Аршаншчыны, беларускі пісьменнік Я.Сіпакоў.
Зробім невялікае адступленне і паразважаем аб пасмяротным лёсе Ф.КмітыЧарйабыльскага. Ну, хоць бы аб адносінах да яго асобы літаратараў і навукоўцаў. Звернемся, напрыклад, да рамана «Патоп» вялікага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыха Сянкевіча. У сваім уступе да рамана Г.Сянкевіч прыводзіць звесткі аб Кміціцы (чытай — Кміце), асэнсоўваючы радкі запавету старога палкоўніка Геракліюша Білевіча:
«...каковую (деревню — А.Р., Ю.Р.) я в дар прлношу, завешаю л отплсываю пану Кмлцлцу, хорунжему оршанскому... Тогда я, Геракллюш Бллевлч... четыре года тому назад... отправллся к пану Кмлцлцу-отцу, мечнлку оршанскому, дабы благодарность ему прлнестл...» А далей сам Г.Сянкевіч піша: «Но в усадьбе в Водонтах только л разговору было что о Кмлцлцах, верней о пане Андрее, потому что старого мечннка тоже не было уже в жлвых. Кмлцлц co своей небольшой хоругвою л оршансклмл охотнлкамл был под Шкловом. Потом пропал лз влду; однако нлкто не думал, что он поглб, лбо смерть столь знатного кавалера, наверно, не прошла бы незамэченной. В Оршанской земле Кмлцлцы прлнадлежалл к знатл н владелл большлмл поместьямл».
Вось ён — першы доказ, калі дзейнасць і лёс старасты аршанскага сталі аб’ектам літаратурнага даследавання. А другі доказ ад навукоўцаў — дакладна вядома,
што пісьмовыя пасланні Ф.Кміты-Чарнабыльскага выкарыстоўваліся заснавальнікам беларускага моваі літаратуразнаўства Я.Карскім пры напісанні фундаментальнай трохтомнай працы «Беларусы» (1903—1922).
Усё гэта разам узятае — сведчанне жыццёвасці творчасці, яе непарыўнай сувязі з грамадствам і разуменнем ролі творцы і самога мастацтва ў часе і прасторы.
He пройдзе і 50 гадоў пасля смерці Ф.Кміты-Чарнабыльскага, як на Аршанскай зямлі адбудуцца падзеі, якія стануць адметнай з’явай у нацыянальнай мастацкай культуры. I звязаны яны будуць галоўным чынам з дзейнасцю Аршанскага праваслаўнага брацтва, скіраванай на процістаянне уніяцкаму засіллю і ў абарону асноў і традыцый веры праваслаўнай. Дзейнасць братчыкаў выклікала вялікае незадавальненне кіруючых колаў Рэчы Паспалітай. Вышэй мы цытавалі грамату караля Жыгімонта III Вазы да жыхароў Оршы з нагоды іх непадпарадкавання уніяцкаму
Мялецій Сматрыцкі.
арцыбіскупу Антонію Сяляве. Ніжэй прыводзім радкі з паслання Жыгімонта III канцлеру ВКЛ Льву Сапегу [дарэчы, менавіта ў той час, калі яго брат Аляксандр Багдан Сапега — у гісторыі больш вядомы як Аляксандр Дажджыбог (Дадзібог) — быў аршанскім старастам, у Куцейне, пад Оршай, быў пабудаваны праваслаўны Куцеінскі манастыр]: «Вяльможны, ласкава нам мілы. Дайшла да нас вестка, што мяшчане аршанскія, умовіўшыся з мяшчанамі магілёўскімі, відавочныя ды яўныя бунты супраць зверхнасці нашай і цяперашняга вялебнага айца Антонія Сялявы, архіепіскапа Полацкага, чыняць. А асабліва нядаўнімі часамі свавольна, без дазволу нашага і асвячэння айца архіепіскапа Полацкага, пастыра свайго, манастыр у нейкім Скуцейне (Куцейне — А.Р., Ю.Р.), між Оршай і Магілёвам, над ракой Дняпром заклалі, і там манахаў, таксама свавольных, напрыводзіўшы з аршанскай саборнай царквы Святога Спаса і з іншых цэркваў, што былі пад уладай айца архіепіскапа, келіхі, крыжы, рызы, ліхтары, свечы ды іншае начынне мяшчане аршанскія, маючы ўмовы з магілёўцамі, да таго памянёнага свайго манастыра перавялі.
А звыш таго Мялеція Сматрыцкага, псеўдапатрыярха, на Уладыку Полацкага пасвячонага (у час напісання пісьма архіепіскап віцебскі і мсціслаўскі Мялецій Сматрыцкі стаяў на пазіцыях праваслаўя, к канцу 1627 г. пярэйдзе на бок уніятаў — А.Р, Ю.Р.), на той час паміж Магілёвам і Оршай у Беларускім краі, у дыяцэзе і Вялебнага архіепіскапа Полацкага, нам і прывілеяванага, праводзілі — люд паспаліты ад паслушэнства адводзіць: што як Нас, так і айца архіепіскапа Полацкага нямала цікавіць. Пра што міласць Вашу азнаёміўшы, хочам, каб Міласць Ваша тэрмінова тое папярэдзіў, як бы магілёўскія мяшчане такіх бунтаў чыніць не наважыліся і той Сматрыцкі мог быць якім-небудзь чынам прыбраны, а званы ды
Спірыдон Собаль.
іншае начынне манастыра забранае. He сумняваемся, што гэта, Міласць Ваша, для ласкі нашае і з абавязку свайго зробіш».
Былі, адаак, у польскага караля прычыны, каб так жорстка ставіць умовы і веруючым, і іх духоўным настаўнікам. I калі адны з іх (напрыклад, М.Сматрыцкі) не вытрымалі жорсткага антыправаслаўнага ўціску, то другія наадварот усё больш і больш уверавалі ў правільнасць сваіх дзеянняў. I сярод іх вылучаюцца дзве знакамітыя асобы — грамадскі, культурны і царкоўны дзеяч іераманах І.Труцэвіч і друкар, асветнік С.Собаль. Менавіта дзякуючы ім у Куцеінскім манастыры была створана друкарня, а ў абарону праваслаўя ўключылася друкаваная кніга. І.Труцэвіч і С.Собаль нарадзіліся ў Магілёве і, як мяркуюць даследчыкі, там і пазнаёміліся. 3 такімі сцвярджэннямі нельга не пагадзіцца — як толькі ў Куцеінскім манастыры была створана друкарня, яе кіраўніком І.Труцэвіч запрасіў С.Собаля.
Некалькі слоў пра апошняга. Год яго нараджэння не ўстаноўлены, але мяркуюць, што нарадзіўся С. Собаль не раней 90-х гадоў XVI ст. ў сям’і магілёўскага купца Багдана Собаля (захаваўся дакумент, у якім бацька будучага друкара значыцца як актыўны член магілёўскага праваслаўнага брацтва яшчэ ў 1597 г.), які быў чалавекам аўтарытэтным і ўплывовым. Ёсць сведчанні аб тым, што Б. Собаль быў адным з кіраўнікоў антыуніяцкага паўстання ў Магілёве ў 1618 г. (у 1619 г. паводле прыгавора Варшаўскага суда быў павешаны).
Матэрыяльнае становішча сям’і пагоршылася. С.Собаль становіцца спачатку настаўнікам, а потым рэктарам Магілёўскай брацкай школы, з 1624 г. — настаўнікам Кіеўскай брацкай школы і Кіева-Магілянскай акадэміі. Усё сваё творчае жыццё С.Собаль прысвяціў асветніцтву і кнігавыдавецкай дзейнасці. Але спачатку рэалізаваць свае планы на радзіме не атрымалася — пасля Магілёўскага і Віцебскага антыуніяцкіх паўстанняў рэлігійны ўціск праваслаўных дасягае свайго апагею: праваслаўныя цэрквы і манастыры зачыняюцца, іх маёмасць перадаецца уніятам, вынішчаюцца праваслаўныя кнігі. Напрыклад, езуіты, якія прыбылі ў Оршу ў 1608 г., забралі ў жыхароў кнігі, «якія мелі процікаталіцкі змест». Таму першую сваю друкарню С.Собаль адкрыў у 1628 г. ў Кіеве, дзе выдаў некалькі кніг маральна-павучальнага і рэлігійнага зместу: «Лімантар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мінея агульная», «Актоіх» (2 выданні), «Апостал» (2 выданні). Аб задумах друкара, яго грунтоўных планах сведчыць набор кніг, якія ён выдаў у Кіеве. Напрыклад, «Лімантар» (помнік візантыйскай літаратуры VII ст.) дагэтуль быў вядомы толькі ў рукапісах. Па сутнасці, гэта было першае друкаванае выданне «Лімантара» на ўсходнеславянскіх землях. Дарэчы, С. Собаль сам зрабіў яго пераклад, пры гэтым выкарыстаў найбольш ранняе выданне, якое было надрукавана ў
Парыжы на грэчаскай і лацінскай мовах. Калі свецкімі асобамі кіеўскае выданне «Лімантара» было ўспрынята з вялікай цікавасцю, то духоўнікі з-за наяўнасці ў кнізе свецкіх гісторый выказвалі незадаволеннасць (відаць, таму перавыданне собалеўскага «Лімантара» адбылося амаль праз 160 гадоў, толькі ў 1787 г.).
Магчыма, выдавецкая дзейнасць С.Собаля ў Кіеве прынесла б і больш значныя набыткі, але яна была прыпынена ў 1630 г. — пасля запрашэння яго ў Куцеінскую друкарню. Дзякуючы падтрымцы праваслаўнага магілёўскага і аршанскага мяшчанства і, у першую чаргу, такіх багатых людзей, як Багдан Статкевіч (Сцяцкевіч), Ганна Статкевіч (Агінская) і інш., у Куцейне для друкарскай працы былі створаны ўсе неабходныя ўмовы. Патрэбна адзначыць і тое, што і С.Собаль з Кіева прыехаў не з пустымі рукамі. Ён прывёз з сабой два віды шрыфтоў, трынаццаць дошак-заставак (сярод іх адна асаблівая, якой ён вельмі даражыў —
раней яна належала знакамітаму Івану Друкарскі станок часоў С.Собаля. Фёдараву), некалькі дзесяткаў ініцыялаў, тры-чатыры канцоўкі, рамкі тытульных лістоў і дошкі для ілюстрацый «Іван Дамаскін», «Апостал Лука», «Хрыстос з херувімамі» і інш. Здавалася б, усе спрыяла таму, каб ажыццявіць галоўную мэту жыцця — выдаць свой «Буквар», як калісьці Іван Фёдараў выдаў «Азбуку».
Але першапачаткова сітуацыя складвалася не на карысць С.Собаля — ва ўмовах жорсткага польска-каталіцкага ўціску патрэбна было сканцэнтраваць усе намаганні друкарні па выпуску неабходных для таго часу праваслаўных богаслужэбных кніг. 1х чакалі ў праваслаўных брацтвах, школах і манастырах, чакала гарадское мяшчанскае асяроддзе. Такую задачу ставіў перад друкарамі Куцейны і галоўны яе фундатар Багдан Статкевіч. I вось у пачатку лета 1630 г. ўбачыла свет выкананае кірыліцай першае выданне — «Псалтыр» («Брашна духоўнае»). Другая кніга «Малітвы паўсядзённыя» («Малітваслоў») была выдадзена ў пачатку 1631 г. У гэтых выданнях С.Собаль выкарыстаў створаныя ў Куцейне гравюры «Апостал Лука», «Герб Багдана Статкевіча» і інш. Разам з міфалагічнымі і біблейскімі сюжэтамі С.Собаль упершыню ў гісторыі беларускага кірыліцкага кнігадрукавання актыўна выкарыстоўваў малюнкі птушак, звяроў, выяў чалавека. У гэтым жа годзе нарэшце здзейснілася задума С.Собаля — быў надрукаваны «Буквар», створаны ім жа самім (дарэчы, Собаль упершыню ўжыў назву «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатковай грамаце называўся «азбука»). Кніга стала па сутнасці своеасаблівым вынікам творчай дзейнасці аршанскага асветніка.
Аднак, аб самой кнізе. Назва «БУКВАР» была надрукавана буйнымі літарамі, ніжэй дадзена тлумачэнне: «Снречь начало учення детем начннаюшнм чтенню нз-
Тытульны ліст «Буквара» С.Собаля. 1631 г.
выката». У цэнтры і ўнізе старонкі друкаваліся выхадныя даныя: «В Куцейне нзобразнлся в тшіографйн Спмрндона Соболя Року 1631». Тытульны ліст абрамляў арнамент. Матэрыял «Буквара» можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі: асноўныя граматычныя паняцці, якія давалі магчымасць авалодаць практыкай пісьма і беглага чытання, і маральна-павучальныя тэксты царкоўнага характару. У кнізе таксама былі змешчаны матэрыялы па вершаскладанні, якое было вельмі папулярным у брацкіх школах Беларусі. Асаблівасцю «Буквара» было тое, што ён і пачынаўся, і заканчваўся малітвай (дзеці ўсе ж павінны былі расці веруючымі!). Навучальная частка дапаможніка мела назву «Буква нлн пмсьмена». Яна пачыналася з алфавіта, у якім спачатку ішлі вялікія літары, а потым меншыя. Потым алфавіт даваўся ў адваротным парадку. Наступны раздзел складалі двухлітарныя склады (ба, ва, га, да, бе, ве, ге, де...), потым — трохлітарныя (вра, гра, дра...). Пры гэтым у кнігах падобнага тыпу ўпершыню змешчаны «трохлітарныя склады як самастойныя словы, якія маюць пэўны сэнс (рай, май і інш.)». Матэрыял размешчаны так, што спачатку даюцца больш лёгкія заданні, якія пазней ад раздзела да
раздзела ўскладняюцца. Пасля складоў ішлі словы на асобныя літары (Г — господь, Д — дух, I — Іісус, К — крешенне). Назавём і такія адметнасці, як уключэнне ў кнігу «Парадігмата пяті славенскія граматікі склоненій», «Десятнсловня с дополненнямн», «Таблнцы чнсел», а таксама афармленне тытульнага ліста ажурным літым арнаментам і выразнасць кампазіцыі выявы Маці Божай з Хрыстом на каленях. Пра значнасць і неабходнасць «Буквара», яго ролі ў распаўсюджванні
пісьменства сярод «люду посполнтого» сведчыць і той факт, што кніга была перавыдадзена С.Собалем у Магілёўскай друкарні (1636), а потым і Магілёўскім брацтвам (1648 і 1649).
«Буквар» С.Собаля стаў адметнай з’явай ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні. Гэта быў і сродак для распаўсюджвання асветніцкіх ідэй, і сваеасаблівая зброя ў барацьбе беларусаў за захаванне сваёй роднай мовы і нацыянальнай культуры, і важны сродак у духоўным развіцці славян. Часта адзначаюць (мяркуем, што рацыя ў гэтым ёсць), што калі б С. Собаль выдаў толькі адзін «Буквар», то яго прозвішча ўсё роўна было б залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю беларускай мастацкай культуры.
Амаль праз год, у 1632 г., С. Собаль выдае ў куцеінскай друкарні яшчэ адну і цяпер ужо апошнюю на Аршаншчыне кнігу — «Часаслоў». Як і першая, яна нясе
на сабе адметную аўтарскую пячатку — прадмову (змяшчала кароткае тлумачэнне тэкста, а таксама падзяку ў адрас тых людзей, хто дапамагаў выданню «Часаслова»), застаўкі, ініцыялы, арнаментальнае афармленне. Па сутнасці, у «Часаслове» С.Собаля былі закладзены асновы куцеінскай школы гравюры, якая потым знойдзе сваё развіццё ў выданнях кіраўніка друкарні, прадаўжальніка справы С.Собаля І.Труцэвіча.
Часта разважаюць над прычынамі ад’езду С.Собаля з Оршы (тут маюць, на наш погляд, рацыю аршанскія аўтары І.Яршоў і В.Сіднякова). Гэта важнае, але не галоўнае для нашага даследавання пытанне. Галоўнае ў тым, што справа С.Собаля трапіла да разумнага і творчага чалавека, які працягваў ствараць унікальныя старонкі аршанскага друкарства. І.Труцэвіч выкарыстоўваў для гэтага і свецкія сувязі, і свае арганізацыйныя і творчыя магчымасці. Праўда, для выхаду першай кнігі пасля ад’езду з Куцейна С.Собаля спатрэбілася амаль 5 гадоў. Толькі ў 1637 г. будуць надрукаваны кніга для чытання і папаўнення адукацыі «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і кніга С.Косава «Дндаскалма», альбо «Наука... о седмн сакраментах, албо лн тайнах» (на царкоўна-славянскай мове). Дарэчы, у прадмове да «Гісторыі...» выдаўцы абвінавачвалі «учнтеля рнмского костела» П.Скаргу ў скажэнні дагматаў веры. Друкаванне кнігі ў славянскім перакладзе «простым языком русскнм», па словах «куцеінскіх», было зроблена, каб праваслаўны чытач «абысь власне н правднве собе маючн тоеж жнтне святых..., на протавном уданю (веры — А.Р., Ю.Р.) не полегал». (Гэта унікальная вучэбная кніга ў адзіным экзэмпляры захоўваецца ў Музеі ўкраінскага мастацтва ў Львове.) А потым з рознымі часовымі інтэрваламі (у перыяд да 1653 г.) было выдадзена яшчэ 15 кніг, у тым ліку такія значныя і неабходныя для асветніцтва, як двухмоўны «Лексіконь
ішнеігшлт it
еклонІнін .
бдннетаенндгці.
1'?влк4, Фогшалкн,
блкж, ІУТШ fiAQ’f.
Чнма лаонстб'ннйгш .
Т4 ЙЛКА , ТОН йлкй, Т'ІЛАЛ
Застаўка з «Буквара» С.Собаля.
«Лексіконь...» П.Бярынды. Куцеінская друкарня. 1653 г.
Зняйце з крыжа. Брашна духоўнав. Куцеінская друкарня. 1639 г.
3 гісторыі пра Варлаама і Іасафа. Куцеінская друкарня. 1637 г.
славенороскій нмёнь тлькованіе» (1653) Памвы Бярынды (вядомы дзеяч усходнеславянскай мастацкай культуры), «Брашна духоўнае» (1639), «Трэфалагіён» (1647), «Дыоптра» (1651), «Новы запавет» (1652) і інш.
Большасць кніг, якія выдадзены ў Куцейне над кіраўніцтвам С.Собаля і І.Труцэвіча, мелі памер у чацвёртую долю ліста-фармата пражскіх кніг Ф.Скарыны. Для афармлення часцей за ўсё выкарыстоўваўся чырвоны колер. На тытулах шырока ўжываўся літы наборны арнамент. Шрыфт для многіх выданняў (напрыклад, «Дмдаскална»..., «Брашна духоўнае» і інш.) адліты паводле ўзораў, створаных С.Собалем.
Вось некалькі прыкладаў, якія даюць уяўлецне аб створаных у Куцейне шэдэўрах беларускага кнігадрукавання. Якасны друк вылучае вьшадзены ў 1653 г. ў Куцейне «Лексіконь...» П.Бярынды, які карыстаўся асаблівай папулярнасцю ва ўсходнеславянскіх чытачоў. Тэкст тут надрукаваны ў два слупкі, у чацвёртую долю ліста, ён акаймаваны двайнымі лінейнымі рамкамі. Тытул аднакаляровы, аздоблены рамкай з наборнага арнаменту. Такі ж арнамент сустракаецца і ў канцоўках асобных раздзелаў. Як лічаць мастацтвазнаўцы, і малюнак, і кампазіцыйная пабудова блізкія да выданняў Еўінскай друкарні. Усяго ў кнізе змешчана каля 7000 слоўнікавых артыкулаў.
У 1637 г. ў Куцейне ўбачыў свет распаўсюджаны ў сярэдневяковай Еўропе раман усходняга паходжання «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа». Пераклад кнігі з грэчаскай на беларускую мову зрабіў у Куцейне Іасафат Палаўко — намеснік кіраўніка Богаяўленскага брацтва ў Магілёве (яно, дарэчы, уваходзіла ў склад Куцеінскай лаўры). На тытуле «Гісторыі», як сведчаць аўтары «Гісторыі беларускага мастацтва», «штрыхаваная рамка з выявай святых, тэкст на старонках акаймаваны наборнымі рамкамі. У якасці заставак і кан-
цовак на асобных старонках ужыты літы наборны арнамент». Асаблівую цікавасць у кнізе выклікае ілюстрацыя з выявай Варлаама і Іасафа (дарэчы, гэта nepman свецкая сюжэтная ілюстрацыя ў беларускім кірылаўскім кнігадрукаванні).
«...Раскошны палац Іасафа. Індыйскі царэвіч сядзіць на троне пад балдахінам. Побач стол, на якім ляжыць скіпетр. Перад Іасафам — Варлаам, які трымае «камень веры». Добра перададзена абстаноўка палаца: калона на заднім плане за Варлаамам, фігурка ідала за тронам. Перспектыўна намалявана падлога палаца, падзеленая на прамавугольнікі. Пераканальна вырашаны вобразы герояў рамана — канкрэтна-індывідуальныя, пазбаўленыя схематызму, гравюра выдатна скампанавана. Штрыхоўка сакавітая, смелая». Савецкі даследчык старажытнарускай кніжнай гравюры А.А.Сідараў зрабіў вывад, што маскоўскае выданне «Гісторыі Варлаама і Іасафа» Сімяона Полацкага (1681) пры афармленні медзярытаў актыўна выкарыстоўвала ўзоры куцеінскіх дрэварытаў.
Даследаваннямі ўстаноўлена, што куцеінскаму графіку, аўтару гравюры «Варлаам і Іасаф», належыць яшчэ шэраг ілюстрацый. Гэта выявы цара Давіда ў «Брашне духоўным», Іаана Дамаскіна ў «Асмагласніку» і чатырох евангелістаў у «Новым запавеце з псалтыром». «Манументальныя па кампазіцыі, напоўненыя ўнутранай сілай, трапяткім жыццём, гэтыя творы выпраменьваюць жыццесцвярджальную энергію. Стылістыка дрэварытаў сугучна беларускаму народнаму лубку з яго экспрэсіўным, упэўнена пакладзеным штрыхам», (А.А.Сідараў).
Адметнай з’явай беларускага графічнага мастацтва XVII ст. сталі арыгінальныя цыклы ілюстрацый на евангельскія тэмы ў выдадзеным у Куцейне «Брашне духоўным» і «Трэфалагіёне». У «Брашне...» кампазіцыйным майстэрствам вылучаецца тытульны ліст з паяснымі выявамі евангелістаў, Маці Божай, Іаана Прадцечы, мініяцюрнай гравюрай «Богаяўленне». Велічны вобраз цара-воіна створаны ў гравюры «Цар Давід».
Своеасаблівым шэдэўрам Куцейны (і наогул беларускай кнігі XVII ст.) стаў «Трэфалагіён», ксілаграфіі якога «Богаяўленне», «Увядзенне Маці Божай», «Вадохрышча», «Праабражэнне», «Успенне Маці Божай» рукой невядомага мастака (магчыма, адным з вучняў С.Собаля) напоўнены шматфігурнымі сцэнамі і носяць жанравы характар. Асабліва ярка праступае жанравасць у гравюры «Раство Хрыста». Традыцыйна евангельскі сюжэт вырашаны з такой ступенню жыццёвасці (трактоўка фігур, адзення, выразаў твараў), што выклікае здзіўленне. Па сіле рэалізацыі гэта гравюра можа быць пастаўлена ў адзін рад з такім творам, як абраз «Нараджэнне Маці Божай» Пятра Яўсеевіча з Галынца.
Апрача ілюстрацый, у «Трэфалагіёне» змешчана 10 гравюр з вобразамі святых: «Міхаіл Архангел», «Іаан Златавуст», «Мікалай Мірлікійскі», «Грыгорый Багаслоў», «Юрый Пераможац», «Іаан Прадцеча» і інш. Па манеры гравіроўкі, характары тыпажу можна сцвярджаць, што ўсе гравюры створаны адной рукой. Аднак кожны вобраз непаўторны, індывідуальны. Ілюстрацыі «Трэфалагіёна», як лічыць беларускі мастацтвазнаўца В.Ф.Шматаў, вылучаюцца выразнай, сакавітай штрыхоўкай, у якой ярка выяўляецца спецыфіка вобразнай гравюры.
Адметнасці куцеінскага кнігадрукавання зрабілі іх кнігі вядомымі не толькі на Аршаншчыне, але і ў Маскве, Кіеве, Вільні, Варшаве, Кракаве і іншых мясцінах.
У выдавецкай дзейнасці І.Труцэвіч не проста ішоў дарогай С.Собаля — ён пастаянна імкнуўся ўдасканальваць друкарскую справу, рабіць кнігі больш зразумелымі для простых людзей. Сведчанне таму — другое выданне «Новага запавета па Псалтыру» (1652), выдадзенае з новым афармленнем. Калі на адных экзэмплярах быў змешчаны герб праваслаўнага епіскапа Іосіфа Канановіча-Гарбацкага і прадмова, яму прысвечаная, то на другіх — герб фундатара манастыра і друкарні
Багдана Статкевіча. Яму прысвячалася і прадмова да выдання. У выніку адзін тыраж складаўся як бы з двух розных выданняў. Перад кожным Евангеллем змяшчаўся яго кароткі змест, а на палях кнігі даваліся тлумачэнні асобных незразумелых слоў або цэлых выразаў.
Аб грамадзянскай пазіцыі I. Труцэвіча, яго адданасці справе асветы «люда посполнтого» сведчыць, напрыклад, прадмова да кнігі «Трэфалагіён», выдадзенай у 1647 г. Яна пачыналася словамі: «Сколько плача м рыданнй слышно в наше время». Далей ішлі рэалістычныя разважанні аб нацыянальным і рэлігійным прыгнёце на нашай зямлі, неабходнасці процістаяння яму. Завяршалася прадмова гуманіста і патрыёта такімі словамі: «Не для прнбылн, а для обшей нужды н полезностн напечаталн н нздалм мы, грешные, эту кнюкмцу в топографнн монастыря Кутеннского».
Мяркуем, што не апошнюю ролю ў вызначэнні пазіцыі куцеінскага асветніка адыграла яго знаёмства з Афанасіем Філіповічам, які не толькі быў манахам у куцеінскім манастыры, але і ўпэўнена і настойліва садзейнічаў І.Труцэвічу ў яго MaTax і дзеяннях, накіраваных на ўз’яднанне беларусаў з рускім народам. He маглі застацца без увагі Іаіля Труцэвіча і імкненні да падзвіжніцкай дзейнасці ў будучым педагога-асветніка, пісьменніка і царкоўнага дзеяча (а ў тыя гады манаха) Ігнація Іяўлевіча, які ў 50-я гады XVII ст. жыў у Куцеінскім манастыры. Магчыма, у Куцейне і была створана I. Іяўлевічам яго вядомая рэкламацыя на прыезд у Магілёў у 1650 г. віцебскага, аршанскага, мсціслаўскага і магілёўскага епіскапа Іосіфа Канановіча-Гарбацкага.
Удасканальвалася мастацкае афармленне кніг, кніжныя гравюры (дрэварыт), стылістычна блізкія да традыцый беларускага народнага мастацтва (лубка), былі добра ўспрыняты чытачамі і зразумелыя ім. Выданні мелі дэкаратыўныя тытульныя лісты, на якіх часта змяшчаліся выявы знакамітых людзей, яны багата ўпрыгожваліся застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі з выявамі птушак, звяроў, чалавечых фігур, а таксама ілюстрацыямі, гербамі, ужываўся літы наборны арнамент. Дамінуюць застаўкі. Яны адкрываюць тэкст, азначаюць яго пачатак, вылучаюць раздзелы і адначасова ўпрыгожваюць кнігу.
Сэнсавую і дэкаратыўную ролю ў тэксце адыгрывалі і ініцыялы. Яны ўжыты замест абзацаў, разбіваюць манатоннасць тэксту, дапамагаюць зрокаваму ўспрыняццю зместу. Вядомы савецкі даследчык гісторыі славянскай кнігі А.А.Сідараў лічыў (на прыкладзе «Трэфалагіёна», выдадзенага ў Куцейне ў 1647 г.), што функцыянальна арнаментальныя гравюры беларускіх выданняў можна аб’яднаць у чатыры групы: арнаментыка-акаймоўка; арнаментыка-раздзяленне (застаўкі, канцоўкі і г.д.); арнаментыка-суправаджэнне (фігурныя франтыспісы); арнаментыкадэкарацыя. Характэрным для Куцеінскай школы гравюры было выкарыстанне ў малюнках элементаў народнага жыцця, мясцовай флоры і фауны.
В.Ф.Шматаў лічыць, што «чалавечнасць вобразаў, душэўная шчырасць і цеплыня, нейкая своеасаблівая «куцеінская» непасрэднасць якасці, якія былі ўласцівьі беларускай ілюстрацыі на ранейшых этапах эвалюцыі, трывала замацаваліся ў Куцейне». Ён перакананы, што традыцыі Куцеінскіх мастакоў-гравёраў знайшлі свой працяг у Магілёўскай школе гравюры (канца XVII—XVIII стст.). Дарэчы, куцеінскія манастырскія майстры працавалі і ў галіне нотадрукавання.
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. выдавецка-прапагандысцкая дзейнасць куцеінскіх асветнікаў яшчэ больш актывізавалася. А сам І.Труцэвіч у жніўні 1654 г. накіраваўся ў Магілёў, каб быць сведкам ваенных дзеянняў. 3 яго падказкі (а аўтарытэт айца Іаіля як аднаго з кіраўнікоў Магілёўскага праваслаўнага брацтва ў горадзе быў вельмі высокі) «25 жніўня 1654 г. магіляўчане ад-
чынілі браму перад царскім войскам». У гэтым жа годзе адбылася сустрэча І.Труцэвіча з царом Аляксеем Міхайлавічам. Змест яе невядомы, але вынік быў нечаканы: было прынята рашэнне аб пераводзе друкарні ў Іверскі (пад Ноўгарадам) манастыр.
Некалькі слоў пра пераезд. Спачатку куцеінцы не спяшаліся адпраўляць у Іверскі манастыр грувасткае і дарагое абсталяванне. Таму ў кастрычніку 1655 г. для паскарэння справы прыбылі намеснік Іверскага манастыра беларус Філафей і старац Далмат. У пасланні Нікана да іераманаха Куцейны Варнавы, Мяфодзія і іншых інакаў выказвалася просьба аб паскарэнні работ: «...н вы, вся братня, по повеленню нашему вземшеся на подводы, не косннте прнйтн в монастырь наш йверскнй н печать кннжную co всякмм нарядом н печатные кннгм н печатных мастеров н прочнх, которых доведётся, повелелн есмо намесннку йверского монастыря взять». 20 кастрычніка Нікан зноў адправіў грамату ў Куцейну: «Велено братнм, которые от войны разыдошася, штать в йверской монастырь».
У пачатку 1656 г. друкарню ў суправаджэнні куцеінскага казначэя старца Паісія адправілі з Куцейны і па апошнім санным шляху даставілі ў прьшісаны да Іверскай абіцелі Клінскі Багародзіцкі Успенскі манастыр (магчыма, Нікан, як лічыць Г.Я.Галенчанка, хацеў перадаць Куцеінскую друкарню на «Печатный двор», чым і тлумачыцца яе перавоз у падмаскоўны Клін). Апрача друкарскай маёмасці («стан печатной co всей снастью») у Клін была дастаўлена вялікая колькасць выданняў, часткай «голых», г.зн. непераплеценых, каштоўны разны іканастас Богаяўленскага сабора «н печать кннжную co всякнмм кнйгн н печатных мастеровь н прочмхь», 24 аддрукаваныя паўуставы, наборная арнаментыка, запас пісчай паперы. 3 абозам у Клін прыбылі друкары, гравёры, пераплётчыкі, рэзчыкі па дрэве, «знаментнкн» (малявальшчыкі). Вядома, што пераехалі «друкарь» Нічыпар Еўдакімаў, пераплетчыкі Мікіта Філацьеў і Асташка Фёдараў, іншыя выдатныя майстры. Увесь груз 26 мая 1656 г. чарнец Клінскага манастыра Галакціён паводле роспісу казначэя Паісія (потым ён стаў намеснікам манастыра) на сялянскіх падводах адправіў у Іверскі манастыр. Паводле ігумена Куцеінскага манастыра Мялеція Чайкоўскага (чалабітная Пятру I ад 12 лістапада 1718 г.) у Расію ў сярэдзіне XVII ст. было вывезена начыння, кніг і друкарскага абсталявання на 30 тысяч рублёў.
У выніку да лета 1656 г. Куцеінская друкарня атрымала ўсё неабходнае для працы на новым месцы. Знаходзілася яна ў Іверскім манастыры да 8 снежня 1665 г., калі паводле загаду таго ж Нікана друкарню перавязуць спачатку ў Васкрасенскі манастыр, а потым (1 снежня 1676 г.) на «Московскмй Печатный Двор».
Паводле сведчання архімандрыта Лявонція, у перавезенай друкарні быў «печатный стан co всякнмн печатнымн завод н пунцоны». Там жа адліваліся і літары для набору. Вядома імя манаха Калістрата, «который вырезывал нскосы н в чем отлнты былм слова». Як сведчыць беларускі даследчык Г.Я.Галенчанка, самому іераманаху Лявонцію належала вялікая колькасць друкарскіх прылад, у тым ліку дошка алавяная, «что поясы печатать», ціскі драўляныя і жалезныя, падушкі, на якіх золата рэжуць, штэмпелі, дарожнікі, малаткі, пілкі, цыркулі, мноства медных «образов» (гравіраваных пласцін) і навугольнікаў. Пры пераездзе ў мястэчку Болдзіна І.Труцэвіч памёр. Пахаваны ў цвінтары Іверскага манастыра (паводле загаду Нікана над яго магілай быў устаноўлены помнік з надпісам). Пераезд Куцеінскай друкарні (якую хацелі захаваць ад ваеннага ліхалецця) не даў станоўчых вынікаў. Яна не змагла стаць новым асветным цэнтрам Расіі, хаця на працягу некалькіх гадоў выпуск кніг працягваўся: былі выдадзены «Часаслоў» (1657, 1658), «Рай мысленный») (1659; з прадмовай беларускага архімандрыта Філафея, а таксама
ФрМШЙ ©ЕЙТ6ЛН Іівірюн^нчтк^н Нкбнф Порг*н«к,к. 'Кдо» кл.
Я'ІТЛ КлГОЧСГТНв^ШАГО н /^HWO/UMAT/UfO Црч Коп wathha, п^оцбФті д-б^ на HAO^AtTi СЛГТІН ГЛ4 Н4 шггоній Х^тлг^рмнжснлолтн^з» {ЛдЙаіНЧННН ^снлумч іумКОЖЛХ^ <Ж : Н tO^Hxqtf no At CM3 TfA дшм% н« AWMT. Д|ЛМН Н fKtfTIUHHHKH.
Ж££М.'«ГЬ НІкіН МЙЖ££ЛГОЧКТН6ЫН н АОГрД'ІТМНЫН П«тр НАМНІМЫ НКІ
3 г т/ЛЛШІ
Старонка кнігі «Рай мысленный». Выданне куцеінскіх манахаў у Іеерскім манастыры. 1659 г
змешчаны асобны твор «О явленмн мошей Накова Боровнцкого», «Брашно духовное» (1661), «Акафісты» (да 1665) і інш.
Апошнія дзве кнігі (невялікія па памеры) багата ўпрыгожаны наборнай арнаментыкай, у шмат якіх месцах надрукаваны чырвонай фарбай. Графічнае афармленне іверскіх кніг (лічы, куцеінскіх) вельмі адрознівалася ад тагачаснай маскоўскай гравюрнай школы. Пацвердзім гэты тэзіс на прыкладзе герба архіепіскапа Нікана, выкананага ў барочнай манеры і змешчанага ў «Раі мысленным». У цікавейшай працы (праўда, беларускія майстры там чамусьці атаясамліваюцца з украінскімі) савецкага даследчыка А.А.Сідарава «Древнерусская кнмжная гравюра» адзначаецца, што гэты герб быў выразаны адным «нз тех монахов бывшего Кутеннского монастыря, которые былн переведены в йверскнй, зналн печатное дело н владелн резцом кснлографа достаточно нскусно. Герб Ннкона гравнрован н нарнсован совсем неплохо. В нем налнцо чнсто токовое
отношенне к сумме штрнхов, ндушнх в разных направленнях; нные деталн рнсунка оставляют желать лучшего; ннгде, даже в нзображеннн такой явно округлой формы, как венец, нет следов затеняюіцей моделмровкм».
Даследчыкі (напрыклад, той жа А.А.Сідараў) адзначаюць, што іверскія выданні працягвалі традыцыі куцеінскай друкарскай школы. На адной з гравюр («Богородаца с младенцем») у кнізе «Рай мысленный» стаіць дакладная дата «1659 року» і прозвішча мастака «Паісій» (такі ж надпіс стаіць на гравюры «Наков Боровлцкнй» «эта жмзненная н жнвопнсно разрешенная веіць» — А.А.Сцдоров); у «Брашне духовном» на арнаментальнай гравюры пакінуў сваё імя майстар Іёль. Тытул рамкі гэтага выдання падпісаны Філарэтам. Расійскі гісторык царквы К.Харламповіч адзначае, што ў Ноўгарадзе, на падвор’і Іверскага манастыра заўсёды можна было купіць кнігі, надрукаваныя аршанскімі манахамі.
Ды і Куцеінскі манастыр пасля вайны, на жаль, не аправіўся, страціў былое значэнне культурна-асветніцкага цэнтра, а недахоп сродкаў вёў да паступовага яго заняпаду. Аб значэнні Куцеінскай «лаўры» ў свой час выказаўся патрыярх Нікан. У кнізе «Рай мысленный» адзначана: «Слышав же аз от многнх нзвестно, яко н там благочестне сняет. Беже тамо Лавра Велмка, Свято-Богоявлення Господа Бога й Спаса нашего І4нсуса Хрнста, завома Кутейно, блнз славного града Оршн, нж бысть глава м начало обіцему жлтню во всей Белой Руснн м в Лнтве...» А беларускі і рускі гісторык, археограф і мовазнавец 1.1. Грыгаровіч падкрэслівае, што «архімандрыт Куцеінскі быў нават галоўным начальнікам усіх беларускіх манастыроў, мужчынскіх і дзявочых».
He разважаючы сёння аб усіх станоўчых уплывах, якія Куцеінская «абіцель» (а гэта быў па сугнасці першы на беларускай зямлі кнігавыдавецкі цэнтр, які ў тыя далёкія часы імкнуўся зрабіць кнігу і пісьменства даступнымі «до люда посполнтого») аказала на духоўнае існаванне Верхняга Падняпроўя, адзначым адну бясспрэчную ісціну: роля, месца і значэнне Куцеінскага асветнага праваслаўнага цэнтра, які ва ўмовах усталявання і ўмацавання уніяцкага засілля на справе абараняў нацыянальную культуру, на жаль, не толькі не вывучаюцца, але нават слаба адзначаны як у курсе «Гісторыі Беларусі», так і ў гісторыі беларускай літаратуры.
Мала хто ведае, дзе засталіся і каму былі адрасаваны тыя 520 экзэмпляраў кніг, якія былі выдадзены ў Куцеінскай друкарні, але іх грамадскае гучанне было неацэнным. Але гэта ўжо тэма спецыяльнага даследавання.
3 позняга сярэдневякоўя дайшлі да нас яшчэ дзве цікавыя літаратурныя рэліквіі. Гэта «Аршанскі кодэкс» — рукапісны зборнік канца XVII ст. (да 1693 г.), створаны ў Аршанскім езуіцкім калегіуме, і «Аршанскі зборнік» (вядомы таксама пад назвай «Збор вершаў польскіх і рускіх»). Першапачаткова «Аршанскі зборнік» датаваўся канцом XVII ст. Але даследаванні беларускага літаратуразнаўцы А.В.Мальдзіса, асабліва «Песні 22», якая ўяўляе беларускі варыянт украінскай думы Шумлянскага, напісанай у 1690 г. і прысвечанай перамозе польскіх войск над туркамі пад Венай, дазваляе ўдакладніць дату стварэння зборніка — пачатак XVIII ст. «Аршанскі зборнік» складзены чатырма (мяркуючы па почырках) невядомымі аўтарамі (прозвішчы нідзе не пазначаны). Праўда, у канцы рукапісу ёсць каліграфічны запіс: «Мосці падчашы Аршанскі мне вельмэ міласцівы Пане і Дабрадзей». Ды яшчэ акравеш у польскім панегірыку: «Падчашанка Оршанска, пан мой міласьцівы». Значыць, зборнік пісаўся або перапісваўся для адной з аршанскіх падчашанак (жонкі дзяржаўнага служачага). «Аршанскі зборнік» знойдзены ў 1971 г. А.В.Мальдзісам у бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Польшчы. Наяўнасць зборніка ў гэтай бібліятэцы зусім невыпадковасць — у XVII ст. Чартарыйскім належалі маёнткі каля Оршы, а таксама Дуброўна.
«Аршанскі кодэкс» уключае 4 польскія барочныя драмы з беларускімі інтэрмедыямі, якія ставіліся ў школьных тэатрах. Школьны тэатр як частка адукацыйнай праграмы, як своеасаблівы «вучэбны дапаможнік» выконваў задачу распаўсюджвання раннеасветніцкіх ідэй аб «пользе наук». Таму і карыстаўся ён цікавасцю.
У Полацку і, магчыма, у Оршы была пастаўлена драма «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» (упершыню апублікавана І.Ляванскім у 1963 г. ў Варшаве ў 6-м томе «Старапольскай драматургіі»), у Оршы — драма «Слаўная дапамога для Раміравай перамогі, учыненая анёльскімі палкамі», у Віцебску — «Містычнае вяселле прычасця Генсерыка і Трызімунда», у Навагрудку — «Містычнае прычасце ў жалю нявінных Караля і Фрыдэрыка». Гледачы з цікавасцю ўспрымалі біблейскія сюжэты, суадносілі іх з акаляючым светам, бачылі іх адпаведнасць біблейскім прароцтвам.
У «Аршанскім кодэксе» змешчаны 7 інтэрмедый, дзе адна або дзве асобы гавораць на беларускай мове (дарэчы, выдзяляюцца ў «Аршанскім кодэксе» беларуска-польскія інтэрмедыі да драмы «Духоўнае прычасце...», а інтэрмедыі да іншых п’ес у многім паўтараюць іх). Як жывыя, паўстаюць перад чытачом характэрныя тыпы канца XVII ст. — селянін, казак, non, яўрэй, маскаль, пан, жаўнер. Тыповымі з’яўляюцца таксама іх імёны і прозвішчы: Іван, Мікіта, Апанас, Хведар,
Лейша, Борух, Крыгальскі і інш. «Аршанскі кодэкс» захоўваецца ў польскім горадзе Вроцлаве ў бібліятэцы імя Асалінскіх (рукапіс 12778).
Паколькі і «Аршанскі кодэкс», і «Аршанскі зборнік» мала вядомы сучаснаму чытачу, паспрабуем іх галоўныя ідэі занатаваць у гэтай кнізе, данесці да сучасніка тэматычную накіраванасць твораў, формы тагачаснай літаратурнай творчасці, аўтарскае ўспрыняцце гістарычных, палітычных і сацыяльна-культурных рэалій. I зробім гэта з дапамогай А.В. Мальдзіса, які першы ў беларускім літаратуразнаўстве даследаваў гэтыя літаратурныя помнікі.
Усё ж «Аршанскі кодэкс» — помнік беларускай інтэрмедыйнай творчасці канца XVII ст. Падкрэсліваем гэта, таму што некаторыя даследчыкі (напрыклад, І.Ляванскі ў прадмове да выдання 1963 г. вызначае мову інтэрмедый як «украінска-беларуска-польскую мешаніну») адмаўляюць «Аршанскаму кодэксу» ў праве на прыналежнасць да беларускага літаратурнага працэсу ў познім сярэдневякоўі. Мяркуем, што больш правільным з’яўляецца пункт гледжання А.В. Мальдзіса, які лічыць, што ў інтэрмедыях пераважае беларуская мова, да якой дамешаны ўкраінізмы і русізмы. Дарэчы, яны маглі з’явіцца ў тэксце дзякуючы «паслузе» перапісчыка, які паходзіў з Украіны.
Якія ж адметныя асаблівасці «Аршанскага кодэкса» і яго галоўнай інтэрмедыі «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба»? (А мы дамовіліся з чытачом, што менавіта гэты твор будзе прадметам нашай увагі.)
Па-першае, змястоўна-гістарычная адметнасць твора. 3 аднаго боку, п’еса і спектакль пераносілі чытача і гледача ў часы княжацкага процістаяння на Кіеўскай Русі, калі Святаполк Яраполчыч («Акаянны») вёў барацьбу за ўладу са сваімі братамі Барысам, Глебам і Яраславам і калі першыя два ў гэтым процістаянні будуць забіты паводле загаду Святаполка (гэта будуць першыя рускія князі, прызнаныя візантыйскай царквою як святыя). З’яўленне гістарычных асоб Кіеўскай Русі на езуіцкай тэатральнай сцэне — тут поўнасцю пагадзімся з АВ.Мальдзісам — гэта нішто іншае, як «заляцанні» езуітаў з мясцовым насельніцтвам. 3 другога боку, гэта сцэны тагачаснага жыцця, аб якім ідзе аповед у драматычным дзеянні (асабліва ў антыпралогу і пралогу, дзе полацкія рамеснік, гарбар і мясцовы селянін абмяркоўваюць жыццёвыя справы, усталёўваючы непасрэдны кантакт з залай — клічуць суседзяў на прадстаўленне, даюць ім парады, як весці сябе ў зале і г.д.). Пры гэтым два паралельныя светы існуюць як бы адначасова — жыццё «цяпер» і «тут» і жыццё «там» і «тады» (А.В.Мальдзіс). 3 аднаго боку, жыццё ў сярэдневяковым Полацку ў час сцэнічнага прадстаўлення, а з другога — жыццё ў далёкай Кіеўскай Русі (напрыклад, з’яўляецца казак, які спяшаеіша з пісьмом да Святаполка; кухар, які рыхтуе страву для князя Глеба і інш.). А каб падзеі ранняга сярэдневякоўя былі больш зразумелыя, яны ў значнай ступені асучасніваліся (напрыклад, атруты, прыгатаваныя для князя Глеба, былі характэрныя для сярэдневяковай Еўропы і не выкарыстоўваліся ў Кіеўскай Русі).
Актуальныя для тагачаснага гледача былі і іншыя інтэрмедыі. Напрыклад, у інтэрмедыі «Паляўнічы разам з іншымі рыхтуецца да палявання», якая выкарыстана ў дзвюх драмах — «Слаўная дапамога для Раміравай перамогі» і «Містычнае прычасце ў жалю нявінных Караля і Фрыдэрыка» ўпершыню ў беларускай драматургіі з’яўляецца «маскаль», які «нюс на Новогрод футрункі на денгі меняці». Дапоўненая вандроўнымі анекдотамі, яго гутарка з панскім паляўнічым надавала драматычнай падзеі анекдатычны характар, акцэнтуючы ўвагу на заганах у паво-
дзінах прадстаўнікоў розных сацыяльных слаёў. Такім жа чынам пабудавана дзея і ў чацвёртай сцэне «Непрыяцелі згоды рыхтуюцца засяваць варожасць» з драмы «Містычнае прычасце...». Прывядзем яе поўнасцю ў перакладзе А.В.Мальдзіса: «У ёй дзейнічаюць два д’яблы з польскімі прозвішчамі Кшычальскі і Казлоўскі. Ім хочацца сеяць па свеце сваркі, ды няма чым узараць поле. Д’яблы просяць мясніка-яўрэя, каб ён пазычыў ім вала, але аказалася, што ўсе валы ўжо з’едзены. Тады нячысцікі запрагаюць у плуг самога яўрэя. Апошні па-беларуску спавядаецца ў сваіх і чужых грахах. У заключэнні д’яблы паганяюць яўрэя, які цягне плуг, і засяваюць па свеце нязгоду. Такім чынам, інтэрмедыя не толькі смяшыла, але і павучальна асуджала д’яблаў, паноў і гандляроў-яўрэяў».
Па-другое, моўна-эстэтычныя элементы інтэрмедый. Ужо ў антыпралогу назіраецца асабістае разуменне дзеючымі асобамі шмат якіх польскіх і беларускіх слоў, ці, як адзначаюць А.В.Мальдзіс і Л.Сафронава, «абодаа героі, карыстаючыся адной і той жа беларускай мовай, гавораць тым не менш на розных мовах, «мовах розных культур». Калі «адукаваны» гарбар імкнецца «растлумачыць» селяніну, што такое «шафран», «цынамон», «аксаміт», «арган», дык апошні імкнецца ўспрыняць усё гэта не праз прызму гарбаравай узнёсласці, а праз іх месца ў яго сялянскім жыцці. Але прывядзем гэты дыялог:
Гарбар
Да паслухай, мужыку, што тут далей будэ, Нагледзішся, як розныя будут ходіт люде. Відіс, жэ гэто шапранцом увсэды обіто? Селянін
Га добрэ, калі шубравцом злодіем набіто.
Гарбар
Глянь, як сданы наслано ўсе цынамоно.м.
Селянін
Знаю, пане, сцэн кажут (...................... ) Семеном.
Гарбар
Да, мужыку, цынамон дорога та мацерыя.
Селянін
Одню маю, мой пане, дор(о)га мацерыя.
Гарбар
Што ту седят, завюды едят аксаміты.
Селянін
Так, пане, і я знаю, од нас он і сыты.
Гарбар
У ніх на полуміску атлас готованы. Селянін
Так, пане, од нас пан всюды выхованы. Гарбар Есчэ ты, дурань, ході ось обаці органы. Селянін
Счо, пане? Да есчэ попар не гораны, А чош гэто за скріна? Колі б одомкнулі, Нуж бы з ей счоколовек грошы высунулі.
Эстэтычны, лепш сказаць камічны, эфект дасягаецца супастаўленнямі «высокага» і «нізкага». Спашлёмся зноў на А.В.Мальдзіса: «Ва ўступным маналогу гарбар прапаноўвае стралецкія спаборніцтвы з забіццём свінні. Гарматныя стрэлы нагадваюць яму трэск дроў у печы. Сын гарбара гаворыць «па лаціне», нібы грызе рэпу. Абодва бацькі, гарбар і селянін, ганарацца сваімі дзецьмі, але ганарацца зусім рознымі іх рысамі: першы — вучонасцю сына, тым, што ён ходзіць у езуіцкі калегіум і зараз будзе іграць на сцэне. Другі —абжорствам, фізічнай сілай сваёй «дзеціны». He менш камічным выглядае абыгранасць вонкавай сугучнасці беларускіх і запазычаных слоў. Такіх, напрыклад, як «акт» і «так», «сцэна» і «сцяна», «просцэніюм» і «просценька», «сінопсэс» і «свінапас». Асабліва там, дзе выясняецца, што «адукаваны» гарбар сам не ведае польскіх слоў. Як у дадзеным выпадку. На запытанне стадыёзусаў (маладых людзей, якія дапамагалі ў арганізацыі спектакля) ці не мае сын гарбара Гаўрыла ў спектаклі якой-небудзь «персоны» (ролі) рамеснік з гонарам, але зусім неўпапад, адказвае, што сын сапраўды «імает от маткі персцёнак».
Адзначым і маральна-дыдактычныя рысы ў антыпралогу і пралогу. Непасрэднасць кантактаў гарбара і селяніна з залай дазваляе ім напрамую вьіказвацца ў адрас прысутных. Гарбар, напрыклад, пагражае сялянам, якія замест таго, каб хадзіць у царкву або касцёл, спяшаюцца на тэатральнае прадстаўленне, і ім за гэта прыйдзецца пасядзець у «куніцы» — жалезным коле, якое надзявалася на шьпо грэшніка і ланцугом прыкоўвалася да храмавых дзвярэй. I селянін, і гарбар высмейваюць гарадскіх модніц, якія прыйшлі на прадстаўленне напарфуменыя і намаляваныя, а ў зале абмахваюцца веерамі. Дарэчы, бытавыя сцэны для пралога, як правіла, браліся з гарадскога і сельскага жыцця, і ў гэтым іх пазнавальнае значэнне.
Асноўнае драматычнае дзеянне, а яно складаецца з трох актаў і некалькіх інтэрмедыйных уставак (спалучаюцца з літаратурна-фальклорнымі матывамі, напрыклад, у беларускай казцы «Скарб у д’яблаў» дзейнічае чорт, які спісвае на жывёльнай скуры людскія грахі), раскрывае прагнасць, сквапнасць і безразмерную жорсткасць чалавека (князя кіеўскага Святаполка Яраполчыча «Акаяннага»), які надзелены бязмежнай уладай і якому, як гэта характэрна для таго тыпу людзей, такой улады аказваецца мала. Ён ідзе на забойства братоў Барыса і Глеба і цешыцца тым, што «пралітай крывёю Глеба афарбавалася ў чырвань Дзвіна». Прыбягаючы да гіпербалы, невядомы аўтар піша, што ад задаволенасці сэрца Святаполка палае, «як тлее серным агнём Этнейская скала», а сам ён хоча «разам з Катылінай разліваць кроў свайго ворага ў келіхі, гасіць ёю пякельную смагу».
Па ўсіх канонах братазабойства не магло застацца без пакарання. На сцэне з’яўляецца Яраслаў і праклінае Святаполка: «Удар, пярун, з неба, праглыні, зямля, злога!». Прыгавораны Яраславам да выгнання з Рускай дзяржавы, крывавы тыран блукае па лясах, спазнаючы непазбежнасць пакарання, нават праклінае бацькоў, той дзень, калі ён нарадзіўся. Дзеля большага выхаваўчага эфекту ў сцэнічнае дзеянне ўступаюць звышнатуральныя сілы. Разрыньваецца зямля і назаўжды, «на вечнасць, якую не пражыць і за тысячагоддзі», праглынае Святаполка. Канчатковы прысуд выносіцца не чалавекам, а богам, як бы падкрэсліваючы для гледача непарушнасць і вечнасць царкоўнай ісціны: «Усе мы пад Богам ходзім, і ён адзіны валадар нашых душ і лёсаў».
Адзначым і такую акалічнасць. Гістарычныя падзеі на працягу ўсіх трох актаў суправаждаюцца з’явамі метафізічнымі (чорт, замагільны свет і інш.), якія хоць і не зусім заўважаюцца гледачом, але рашаючым чынам уплываюць на лёс герояў. Устаўкі пра яўрэя і чорта, салдата і яўрэя, кухара і яго памочнікаў, як гэта адзначае А.В.Мальдзіс, надаюць драматычнаму дзеянню цэласнасць, звязваючы інтэрмедыйныя сцэнкі з асноўнымі падзеямі. 3 аднаго боку, назіраецца як бы вонкавая сувязь (праз маральна-дыдактычную і арганізацыйную функцыі), з другога, — унутраная, мастацкая (для надання кантрасту, каб падкрэсліць трагічнасць дзеяння). Вядомы беларускі філосаф, эстэтык і культуролаг У.М.Конан лічыць, што «нменно в этах жанрах проявнлнсь элементы реалнзма, безыскусственного н правдавого отраження жмзнн народа, храннтеля фольклора н жмтейской мудростн».
У заключэнні разважанняў аб «Аршанскім кодэксе» падкрэслім яшчэ адну функцыю, якую надавалі аўтары сваім драматычным творам, а менавіта, ідэйную. Праз інтэрмедыю і драму, праз іх спалучэнне ў адзінае прадстаўленне (а ў гэтым адзінстве зліваліся ў непарыўнае цэлае старонкі старажытнай славянскай гісторыі, паўсядзённасць жыцця тагачаснага насельніцтва і нават размоўная беларуская мова на сцэне езуіцкага тэатра) падымаўся аўтарытэт і прэстыж езуіцкага ордэна сярод насельніцтва, падкрэслівалася роля тэатра як адзінага сродку фарміравання духоўнасці і маральнасці людзей на ўсходнеславянскіх землях, носьбіта высокай заходняй культуры ў праваслаўнае асяроддзе. Рэктарам езуіцкіх калегіумаў прадпісвалася абнаўляць рэпертуар тэатраў «во нзбежанне скукм зрйтелей, к подрыву славы незунтскнх учмлніц, н прнтом в самнх пьесах нзбегать всякмх колкостей, оскорбнтельных н язвнтельных выраженнй», зразумела, у адрас праваслаўных.
Дзеля справядлівасці, аднак, адзначым і наступнае. Хацелі таго аўтары ці не, усё ж, дапускаючы на сцэнічную пляцоўку беларускую мову, уводзячы ў канву спектакляў такіх дзеючых асоб, як русін, дзед, казак, селянін, яны прызнавалі факт існавання беларусаў, сцвярджалі самабытнасць іх культурнай традыцыі, a значыць, усялялі ў іх веру ў жыццё, у лепшае будучае.
«Аршанскі зборнік», як сведчыць AB. Мальдзіс, пачынаецца польскай вершаванай пераробкай апавядання «Вельмі пацешная гісторыя», якая ў празаічным перакладзе з французскай на польскую мову выдавалася ў 1642 і 1662 гг. (значыць, зборнік складзены не раней 2-й палавіны XVII ст.). Услед за пераробкай ідзе беларускі вершаваны тэкст. Прывядзем яго ў літаратурнай апрацоўцы А.В.Мальдзіса:
— Ой, хто ж мяне будзе ў маім жалю цешыці, Хто ж са мною будзе горкі слёзы ліці, Калі нет дзеванькі, каторую люблю, Бо для яе жыццё мае, здароўе згублю.
Ой, глянь хто, на Бога, а пацеш ты мене, Скажы, што дзеванька дзелае без мене? Чы, спіць, чы начуе, чы з кім бесядуе, Чы так цяжка, як я горанька гаруе?
Шчасліва ж то была гардзінанька міла, К.алі мене ад яе ведамасць была — 3 далёкага краю, як бы з-за Дунаю. А цяпер не маю, забыла мяне, знаю.
Ой, калі забыла дзяўчынанька міла, А свае словы ў няпамяць пусціла, Знадзь жа мае сэрца само ея асудзіш, Чы я таму вінен, што ты ў слове блудзіш? — Я помню на Бога і на свае словы, Какая там была нашая ўмова.
I служыці буду, пакуль света стоіць А хто мяне губіць, Бога ся не боіць. Сам бог тое знаіць, шчо каму даці мае, Ліхія ворагі прэч паразганяе.
3 табою мне міла гора гараваці
— Дай жа, Божа, хутка міленькую знаці.
Усяго ў зборніку 68 беларускіх тэкстаў (песень). Нягледзячы на тое, што ў іх шмат агульнага, усё ж можна вылучыць і адметныя характарыстыкі. Перш за ўсё — гэта лірычнасць твораў, прасякнутасць іх пачуццём кахання. Часцей за ўсё ў форме скаргі хлопца ці дзяўчыны на разлуку, радзей праз дыялогі двух закаханых. Але ў кожным творы свая танальнасць. Калі б скласці своеасаблівую «пачуццёвую шкалу», то ў ёй было б усё — ад нясмелага прызнання ў каханні да яўнай эротыкі (А.В. Мальдзіс).
Вось адзін з такіх лірычных твораў:
ПЕСНЯ 5.
— Сам я не знаю, шчо дзелаці, шчо мілае не віжу.
Ой, дай жа, Божа, у борздзенькім часе шчо б была паблізу.
Сам я паеду, мілую найду, па садуньку ходзячы — Аж мая міленькая слёзкі раняе, думанькі спяваючы: — Галованька ж мая бедная, каму жа я падабаю, Хто ж пажалуе журбанькі мое, шчо мілы не бывае? Бывай міленькі, атры слязонькі, пацеш сэрцанька мое. Шчо б не тужыла, цябе любіла, вазьмі мяне з сабою.
Наступная асаблівасць — супадзенне рытмікі вершаваных твораў з рытмікай танцаў — казачка, мазуркі, кракавяка, падвана (павольны танец, прывезены беларускімі выхаванцамі з Падуанскага універсітэта). Звернемся да адной з такіх песень — «Песні пра Анусю», створаную ў форме дуэта, якая выконвалася ў час танца:
— Анусю, сардэнька, паліш маю душу,
Сярод ночы а паўночы да цябе прыйсці мушу. — Трэба табе, мой паноньку, вельмі дзякаваці, Што для мяне не ў часаньку хочаш падымаці. — За шчаслівасць няўчасанькі тыя сабе маю. — Калі твае, Анусенька, ножкі абымаю.
— Панусеньку, галубоньку, чы маю верыці, Што твае сардэнька хочэт мні служыці?
— Анусенька, галубэньку, Богу прысягаю, Чэраз всі гадынанькі а табе гадаю.
Тыя ў мяне, галубанька, балыныя тужосці, He спадзеючыся ад цябе взаемносці.
— Прашу ж цябе, мой паноньку, не дзівуйся тому, Калі мае сардэнька належыць іншаму.
He хачу ж я сэрданька ад любонька браці
Толькі хачу в ласцы твоей всягды прыбываці.
He магу ж я, мой пононьку, па весь дзень забыці Тваей ласкі, каторую для мяне хацеў меці. — Ожэ ж тваі, Анусеньку, ножкі абэймаю, В далекую старононьку сам ся аддаляю.
Будзь ласкава, Анусеньку, на сдужаньку свога
Каторы ці служыць будзе да жыцця сваёга.
— Нясі, Божа, мой паноньку, у добры гадзінанькі.
Дай ці, Божа, прывітасці з харошаю жонанькай.
Дарэчы, А.В.Мальдзіс прыводзіць і такі цікавы факт. Аказваецца, што пра танец на мелодыю «Анусю, сардэнька, паліш маю душу» яшчэ ў 1712 г. зрабіў запіс у сваіх польскіх «Мемуарах» мінскі ваявода К.Завіша.
Неабходна адзначыць сувязь «песень» «Аршанскага зборніка» з украінскімі і сербскімі песеннымі матывамі. Вось, напрыклад, некалькі радкоў з «Песні 10»;
Ой, ляцела галубанька з Украіны,
Ураніла сіва пер’е на даліне.
— He жаль жа мне сівага пер’я на даліне, Як жаль жа мне айца і матанькі на Украіне. Пакінь жа, дзеўка, айца і матку, усю радзіну, Едзь са мною, з казачэнькам, на Украіну! — Як я маю айца і матку пакідаці, Будзець мяне ўся радзіна праклінаціЧы то на тое матка гадавала, Што б я і матку сваю пакідала?
На Украіне шчука рыба з шафранам, Будзеш жыці ды з казакам, як за панам. На Украіне шчука рыба і з вадою, будзеш Жыці за казакам — з бядою не забудзеш...
Есць розныя меркаванні пра наяўнасць украінскага элемента ў песнях «Аршанскага зборніка». Маўляў, перапісчык злучыў у адно два розныя тэксты, або нават, што самі вершы пісаліся палякамі, якія жылі на Украіне, а потым тэксты «абеларушваліся». А.В.Мальдзіс (і тут з ім нельга не пагадзіцца) усё ж сцвярджае беларускае паходжанне песні: «Навонпа ж казаку — герою песні ўгаворваць дзяўчыну пакідаць родную зямлю і ехаць з ім на Украіну?» Можна спддзявацца, што толькі параўнальная экспертыза беларускага і ўкраінскага тэкстаў зможа вызначыць аўтарства.
Сербскія матывы знаходзім у «Песні 20». Сведчанняў не так ужо і шмат (паняцце «кардаш» — адзінаўтробны брат, прыпеў: «Брэ, брэ, морэ»), але яны настолькі характэрныя, што сумнявацца ў іх прыналежнасці да сербскай культуры не прыходзіцца:
Ой, яшчэ кардаш, яшчэ кардаш не ўрадзіўся, А на вайну пахваліўся.
Эй, кардашу, маладзенькі казачонку, брэ, брэ, морэ. Сынка матка, сынка матка наўчала: — Ой, сынку, кардашку, ой, калі поедзеш дай на войноньку, Да наперэд не выдавай, на заду ся не заоставай, брэ, брэ, морэ.
Кардаш маткі дай не слухаў, Дай наперад ся выдаваў, Дай на задзе ся аставаў, брэ, брэ, морэ. Ой, гдзе ся ўзяў індэрбаша, Забіў каня з-пад кардаша, Маладога канічэнька варанога, брэ, брэ, морэ. Ой, зойдемося да раданькі казацкае, Да раданькі маладзецкае, Да раданькі рэестровае, брэ, брэ, морэ. Ой, скіньма ся па шастакові, Купім каня кардашові, Маладога канічэнька варанога, брэ, брэ, морэ.
I нарэшце, пра сувязі з вуснай народнай творчасцю, фальклорнымі элементамі. Яны асабліва ярка выяўляюцца ў шэрагу «дум», якія змешчаны пасля «песень». Праўда, і тут узнікае загадка, што ў «песнях» і «думах» ідзе ад фальклору, а што стала фальклорам у выніку вуснага бытавання аўтарскіх тэкстаў. Але гэта — тэма спецыяльнага даследавання. А зараз прывядзем тэкст адной з «дум», змешчаных у «Аршанскім зборніку»:
ДУМА I.
Ой, я, маладая, гдзе розум падзела? За жалнера, за зладзея самам захацела. Ой, я разумела, што з нім буду жыці, Бедна мая галованька, што маю чыніці. Ой, пажалься, Божа, маей маладосці: Пагубілам лета свое, жыючы ў жалосці. Краса, маладосць мая, гдзе ся ты падзела? Журба ж мяне, нядоленька ліхая ўзела. Ой, пайду я ў поле: жытка ся плонее, Добра мая галованька, што не акалее. Ой, зацяклі очы рудою вадою, Жый жа сабе, мой міленькі, са ўсею бядою.
Дэталёвае знаёмства з «Аршанскім зборнікам» і «Аршанскім кодэксам» дазваляе зрабіць некаторыя вывады.
Па-першае, гэта самабытная, а значыць, і адметная з’ява ў беларускай мастацкай культуры XVII — пач. XVIII ст. Створаныя невядомымі аўтарамі (няхай і не толькі прадстаўнікамі Аршаншчыны) і «Кодэкс», і «Зборнік» пераканальна свед-
чаць пра «ўключанасць» Аршанскай зямлі ў агульнабеларускі літаратурны працэс позняга сярэдневякоўя, пра валоданне творцамі рознымі відамі і жанрамі тагачаснай літаратуры.
Па-другое, нягледзячы на розныя мэты і розны змест, кнігі сведчаць пра неадрыўнасць высокай мастацкай культуры (такой яе часткі, як літаратура) ад народных каранёў, самабытнай мастацкай традыцыі, пра ўменне творча яе перапрацаваць, праз аўтарскі тэкст данесці да чытача ў абноўленым выглядзе.
Па-трэцяе, і «Кодэкс», і «Зборнік» — важны доказ таму, што творчая спадчына нашых продкаў не толькі глыбока не вывучана сучаснікамі, але і недастаткова вядома ім (А.В.Мальдзіс сведчыць, што ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Польшчы знаходзіцца рукапісны зборнік «Orsa rhetorica», складзены з лацінскіх і польскіх вершаў аршанскіх аўтараў і датаваны 1696 г.). Таму і ў нашы дні, як і раней, актуальнай з’яўляецца праблема пошуку мастацкай спадчыны, яе вывучэння і творчага выкарыстання ў культурна-выхаваўчай дзейнасці.
Далейшае назапашванне здабыткаў у літаратурную скарбонку Аршанскай зямлі ўнясуць XVIII ст. і асабліва XIX ст. Адны з творцаў пакінуць большы, другія — менш адметны след у літаратуры, але ўсе разам яны напрыканцы XIX ст. дастойна завершаць літаратурна-мастацкі працэс, узыходзячы сваімі каранямі аж да Друцкага евангелля.
Аднак, да прыкладаў. 3 аршанскай шляхты паходзіў пісьменнік-мемуарыст 2-й палавіны XVII ст. Адам Рыгор Каменскі (Каменскі Длужык). Вядомы як аўтар гістарычна-этнаграфічнай працы «Дыярыуш» (на польскай мове), у якой апісаў сваё вымушанае (як маскоўскі палонны) падарожжа па Сібіры. У 80-я гады XVIII ст. ў Аршанскім езуіцкім калегіуме вучыўся польскі паэт, драматург, педагог і гісторык Нікодам Мусніцкі. Можна меркаваць, што ён быў добра знаёмы з тэатральнымі традыцыямі калегіума, ведаў драмы «Аршанскага кодэкса». Пасля заканчэння вучобы, працуючы ў Полацку, ён напісаў для школьнага тэатра камедыі «Дзівак», «Падазронасць», трагедыі «Флавій», «Смерць Цыцэрона», эпічную паэму «Палтава» (1803), у якой праслаўлялася перамога рускіх войск над шведамі і якая выклікала вострае незадавальненне езуітаў. Прыкладна ў гэты ж час у Аршанскім павятовым вучылішчы працаваў вядомы педагог і пісьменнік Фердынанд АрляАшмянец, дзейнасць якога была скіравана на тое, каб «замацаваць у вечным саюзе непарушнай дружнасці розум і сэрцы славяна-расійскіх і польскіх народаў праз асвету і дабрачыннасць».
Вядома, Сянно ў 2-й палавіне XVIII ст. не мела прамых адносін да Аршанскай зямлі (у склад Аршанскага павета ўваходзіла толькі частка зямель Сенненшчыны). I мы б яе не ўпаміналі, калі б не наступныя абставіны. У канцы 60-х гадоў XVIII ст. тут пасяліўся вядомы беларускі і польскі празаік і педагог Караль Антоні Жэра. Нягледзячы на манаскі сан (Жэра быў прызначаны выкладчыкам Сенненскага бернардзінскага канвікта — езуіцкая вучэльня разам з інтэрнатам), ён не толькі быў чалавекам вясёлым, любіў жыццё і ведаў яму цану, але збіраў і запісваў забаўныя гісторыі, гарэзлівыя фацэцыі-анекдоты (з 233 запісаных твораў добрая палавіна заснавана на беларускім матэрыяле, насычана мясцовымі рэаліямі). Такім чынам атрымаўся рукапісны зборнік з адметнай назвай: «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі, або кніга, якая ўключае ў сябе збор розных цікавых і мудрых, дасціпных і забаўных, сэнсоўных і сентыментальных твораў, пытанняў і адказаў, без ладу і ніякага парадку
ўкладзеных дзеля выратавальнага павучання, нядаўна распачатая, а да сканчэння свету незавершаная. Хто яе распачаў, таго знойдзеш у наступных радках» (больш вядома як «Торба смеху»). Паводле А.В.Мальдзіса, зборнік Жэры — гэта сапраўды «гарох з капустаю», у якой перамешаны проза і вершы, дыялогі і маналогі.
Анекдатычныя апавяданні К.Жэры нясуць на сабе выразную пячатку мастацкай культуры барока. Яны квяцістыя і парадаксальныя, гратэскавыя, са спалучэннем камічнага і трагічнага, рэальнага і фангастычнага, кніжнага і фальклорнага, свет у іх адлюстроўваецца «зусім наадварот». Вось некалькі назваў гісторый са зборніка К.Жэры: «Як з каня, са скуры абдзёртага, ужытак мець», «Пра ваўка, казу і капусту», «Як баба чорта на гаспадарцы ашукала і ў паядынку перамагла», «Ксяндзы не людзі», «Паглядзі, чытач, што палітычнае выхаванне можа і як сяброў прыдбае», «Як мужык просты досціпам разануў мяне на Белай Русі».
Многія апавяданні заснаваны на «рускіх» (беларускіх) прыказках і прымаўках : «У ліхога бортніка і мёд горкі», «Кравец гадзе, а жалеза кладзе» (г.зн., лаецца, але працуе), «Голы разбою не баіцца», «Узяўшыся за гуж, не кажы, што не дуж», «Прыйшла свіння да каня, аж і шэрсць іншая, і ногі кароткія» і інш.
Зборнік К.Жэры — разнамоўны. 3 польскай мовы аўтар пераходзіць на лацінскую, з лацінскай на беларускую (называе яе рускай). Як адзначыў сам Жэра, яго героі размаўляюць «з рускага па-пальску, а з польскага па-руску». Вось, як, напрыклад, спявае «адзін з візітатараў чужых дамоў»:
Дзе хаўтуры, то я дзед,
Дзе вяселле, то я сват, Дзе хрэсьбіны, то я кум, А дзе піюць, то я чум. Гэй, чум, чум!
Пры гэтым на беларускай мове размаўляюць не толькі сяляне, але і прадстаўнікі іншых саслоў’яў і сацыяльных груп.
Караль Жэра ў сваёй «Торбе смеху» з’едліва высмейваў не толькі праваслаўнае, але і каталіцкае духавенства. I тое, і другое ставілася ім ніжэй філосафаў. У асобных анекдотах крыгычныя стрэлы накіраваны на самога папу рымскага. Даволі востра крытыкаваліся тагачасныя феадальныя парадкі, паднявольнае жыццё сялян. Для іх, пісаў К.Жэра, «хлеб з мякінаю, — то не голад, сарочка грэбная — то не галота, пруга лычаная — то не бяда», бо часта бывае, што ў сялянскай хаце няма ні таго, ні другога.
I хоць «Торба смеху» была рукапісным творам, цікавасць да яе была вялікая. A калі ўлічыць, што і сам аўтар быў чалавекам адкрытым, кантактным, меў шмат сяброў і знаёмых, дык можна ўявіць, што і на зямлі Аршанскай яго цудоўны твор быў вядомы і карыстаўся папулярнасцю.
А цяпер можна зрабіць некаторыя абагульненні.
Як бачым, у позднім сярэдневякоўі культурна-мастацкае жыццё Верхняга Падняпроў’я (Аршанскай зямлі) дасягнула дастаткова высокага ўзроўню. Па сутнасці на гэтай частцы беларускіх зямель стварыўся своеасаблівы духоўна-мастацкі комплекс, які, з аднаго боку, адыгрываў галоўную ролю ў захаванні нацыянальнай самабытнасці, духоўнасці і менталітэту і, з другога боку, сутнасць і значэнне яко-
га ў гісторыі беларускай нацыі і культуры недастаткова асэнсаваны. Што ж тут галоўнае?
Па-першае, гэта імкненне беларусаў Верхняга Падняпроўя, нягледзячы на ўсе гістарычныя катаклізмы (усе войны, якія вяла Маскоўская дзяржава са сваімі суседзямі — ВКЛ, Рэччу Паспалітай, Швецыяй і інш., так ці інакш захоплівалі ў ваенны вір гарады, паселішчы, людзей Аршаншчыны. Адна толькі Орша, паводле С.М.Асіноўскага, выпальвалася і рабавалася больш за 30 разоў), не толькі захаваць, але і павялічыць назапашаны мастацка-эстэтычны патэнцыял, абагачаючы яго суладнымі часу і перадавымі па форме і зместу набыткамі ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай мастацкай культуры. Цэментуючым у гэтым працэсе была глыбокая еднасць са славянскай культурнай традыцыяй, вернасць духоўнаму (праваслаўнаму) пачатку сваіх продкаў.
Па-другое, уменне прыдняпроўскіх творцаў, асабліва ў высокім мастацтве (архітэктуры, літаратуры і г.д ), працягваць творчую лінію сваіх папярэднікаў, процістаяць усепаглынальнаму працэсу падаўлення славянскай мастацкай традыцыі новымі заходнееўрапейскімі мастацкімі плынямі і запатрабаваннямі. Сведчаннем таму, напрыклад, у архітэктуры з’яўляюцца такія з’явы, як:
— Магілёўская архітэктурная школа (бярэ пачатак з Куцеінскай Свята-Духаўскай царквы);
— архітэктура віленскага (беларускага) барока (архітэктурны ансамбль Куцеінскага манастыра);
— традыцыйна-гістарычная забудова гарадоў і мястэчак Верхняга Падняпроўя (кампактна-цэнтрычныя рысы планіроўкі, дзе пераважаюць зрубныя збудаванні на мураваным падмурку, блізкія ў плане да квадрата пад 4-схільным дахам);
— арыгінальнае дэкаратыўна-пластычнае аздабленне гарадскога жылля (традыцыі разьбянага дэкору, часта з размалёўкай, які закранае ўсе элементы, што фарміруюць фасад: ганкі, вокны і аканіцы, надваконны фрыз, карнізы, радзей шалёўку), у якім кампазіцыйныя варыяцыі і сюжэты ствараюцца спалучэннямі праразных і накладных элементаў, што ствараюць знакі і сімвалы індаеўрапейскай і ўсходнеславянскай семантыкі.
Па-трэцяе, не менш важна і тое, што менавіта на Аршанскай зямлі ў познім сярэдневякоўі, у часы уніяцка-каталіцкага ўціску, быў створаны такі унікальны асяродак славянскай (праваслаўнай) духоўнасці, як Куцеінская лаўра, якая стала па сутнасці галоўным звяном у ланцугу сродкаў і мер, накіраваных супраць рэлігійна-нацыянальнага ўціску. Гэта быў не толькі добры прыклад для іншых праваслаўных брацтваў Прыдзвінскага краю ў іх вострым ідэйным процістаянні з уніяцка-каталіцкімі ордэнамі, але і той духоўны цэнтр, адкуль слова славянскай пісьменнасці, слова праваслаўнае і беларускамоўнае (на старабеларускай мове), змешчанае ў кнізе, разыходзілася не толькі ў Прыдняпроўі і Падзвінні, але і на іншых тэрыторыях Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы. Менавіта ў Куцейне быў надрукаваны і ўбачыў свет першы беларускі «Буквар», менавіта на Аршанскай зямлі вёў падрыхтоўчую работу да выдання на старабеларускай мове свайго «Евангелля» Васіль Цяпінскі.
Па-чацвёртае, адметнасць месца і часу вызначаецца і тым, што на Аршанскай зямлі позняга сярэдневякоўя значнае развіццё атрымала літаратурная творчасць. Па сутнасці адсюль бярэ пачатак беларуская гісторыка-мемуарная літаратура (знакамітыя лісты Ф. Кміты-Чарнабыльскага), тут убачылі свет такія цікавыя лі-
таратурныя рэліквіі, як рукапісныя паэтычна-драматьічныя зборнікі канца XVII ст. «Аршанскі кодэкс» і «Аршанскі зборнік».
Нарэшце, позняе сярэдневякоўе прынесла значныя набыткі ў нацыянальнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, рамяство, народную творчасць. На Аршанскай зямлі нарадзіліся знакамітыя копыская і дубровенская кераміка, «беларуская рэзь» і «норданская сень» у мастацкай апрацоўцы дрэва і інш. Прызнаннем высокага майстэрства беларускіх творцаў з’яўляецца вываз іх вялікай групы для будаўніцтва знакамітых культурна-рэлігійных цэнтраў Маскоўскай дзяржавы. Вусная народная творчасць узбагацілася новымі легендамі, паданнямі (напрыклад, аб Ковельскім замку), баладамі, песнямі (напрыклад, аб знакамітай бітве ў верасні 1514 г. на р.Крапіўна, каля Оршы) і інш.
ДубН іры
С^пайкі
іполле
ГААВА III
МДСТАЦКАЯ КуЛЬТурА “ ^-Аршан^кДіІаЗямлі ў канцы XVIII-XIX ст
О МалБчбіна
0 Внсчкае
Ліежаяч 0
О Юрцаяа
/ Пірагі і. °
<^\Дкубаяа
Бурая О
Нояая Зямля О
Засцеі
° Расасна
оБаврсяа
Малое Саяіна $
чны
Міцмаўі
ДУВРОЎНА
. Рмкі Снлец
Анбрмушчына
Барсукі О
\ Cm ан ісл a »ata
\ О
\ © Малое Бахаяа
ІІішчалаіа 0
Стар О
гімнкто,
ГП9ЛКМ4ГТПНППНті
г^а AW*rn мм^г івм м ptrt нмн^т1м«л'»і r
м п/нденсв.., к ran г я/я мшлплнко?« м
мтмідлтнм .
СТМЛД«М1СНН г
цммштхАкг
тнп/йтмшімнмсік ^STMMWWKVMHi'JL,
Гарадская і сядзібна-паркавая архітэктура
Апошняя чвэрць XVIII—XIX стст. не прынесла на Аршанскую зямлю якіх-небудзь адметных архітэктурных дасягненняў.
Тапаграфічна Орша яшчэ захоўвала ўсе адметнасці сваіх старажытных замкаў, хоць самі ўмацаванні пераважна былі даўно зруйнаваны: «Шлагбаумов на заставах трн: 1 — у ворот внтебскнх, 2 — у ворот могйлевскнх н 3 — над рекой Днепром блнз перевоза». Няцяжка ўявіць, што ўсе тыя шлагбаумы адпавядалі традыцыйным уездам у горад, дзе ў XVII—XVIII стст. і стаялі адпаведныя брамы. Галоўная асаблівасць у горадабудаўніцтве і забудове пасёлкаў і мястэчак была ў тым, што з 1772 г. беларускія тэрыторыі сталі дэталёва вывучацца рускімі спецыялістамі — складаліся падрабязныя апісанні гарадоў, ствараліся планы іх забудоў, рабіліся замалёўкі асобных, найбольш цікавых аб’ектаў. Вось адна з рэкамендацый, дасланых на Беларусь у 1772 г. для арганізатараў межавання і распрацоўкі картаграфічных дакументаў па тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзеле: «Дабы лучше нзвестны сделалнсь вам вверенные места, вы велнте оным сделать карты с обозначеннем уездов н поветов, мест н городов, в ннх лежанціх, н оные карты к нам пршплнте; дабы еслн карты н опнсання успешнее сделаны былн, то повелелн мы определнть к вам межевіцнка н землемеров; но ж в случае, ежелн б н оных недостаточно было можете занмствовать прн эіом помоіцн от будуіцнх в
Схематычны план Оршы XVII—XVIII стст.: 1 — гарадзішча, 2 — замак, 3 — Зааршынны пасад, 4 — Наддняпроўскі пасад, 5 — Ілынская слабада (Задняпроўе), 6 — Куцеінская слабада
тех местах воннскнх команд».
У адносінах да Оршы можна адзначыць, што франтальнасць забудовы квадрата адміністрацыйнай плошчы горада забяспечвалася трыма комплексамі грамадска-адміністрацыйнага прызначэння):
— праектуемым корпусам акруговай лячэбніцы (прыбудоўвалася да былога трынітарскага кляштара);
— будынкам прысутных месцаў 1777 г.;
— будынкам духоўнага вучылішча (перабудаваны з будынка езуіцкага калегіума).
Паўночны бок плошчы фарміраваўся рэдкай драўлянай сядзібнай забудовай, якая плаўна спускалася да поймы р. Аршыца і адкрывала прывабны від з адміністрацыйнай на гандлёвую плошчу. Тым самым захоўвалася кампазіцыйнае і візуальнае адзінства дзвюх цэнтральных плошчаў і двух наддняпроўскіх пасадаў Оршы. Патрэбна было актыўна вырашаць горадабудаўнічыя праблемы — Орша, якую ў 1777 г. Дз.І.Фанвізін назваў «даволі вялікім мястэчкам», востра таго патрабавала. Вось, напрыклад, у «Заішсках путешествня по Западным провннцням
План Аршанскага замчышча. 1781 г.
План Аршанскага замчышча. 1869 г.
Пакроўская царква Выгляд з боку р. Аршыца. Малюнак І.Слюньковай з фота пач. XX cm.
Росснйского государства, нлн мннерологнческнх, хозяйственных н другнх прнмечаннях, учнненных во время проезда через оныя в 1802 г.», выдадзеных у 1803 г. рускім вучоным акадэмікам В.М.Севергіным, можна прачытаць, што Орша — гэта «неправнльный город co многнмн деревяннымн строенмямн. Каменные строення суть почтн только однн казенные дома. Река Днепр протекает подле самой Оршм, а речка Ршнца течет посереднне города...» Тут жа маюцца звесткі і пра насельніцтва Оршы ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.: «Жнтелн суіць полякн, а служаіцне росснане: но жмды составлялн н здесь главных промышленннков». Амаль праз 100 гадоў пасля В.М.Севергіна ў вялікай манаграфічнай працы «Россмя. Полное географнческое опнсанме нашего отечества» вядомы расійскі навуковец П.П.Сямёнаў-Цянь-Шанскі напіша: «Расположенме Оршн представляет прекрасную панораму co стороны еврейского кладбніца, расположенного на правой нагорной стороне Оршпцы, откуда открывается значмтсльное члсло цер-
Комплекс пабудоў базыльянскага манастыра Выгляд з боку Аршыцы. Пач. XX cm.
Куцеінскі Успенскі жаночы манастыр. Пач. XX cm.
квей (як помнікаў архітэкгуры — А.Р., Ю.Р.), домов н ввд на Днепр, протекаюіцнй между высокнмн берегамн, берега Оршнцы обсажены деревьямл».
Першы план Оршы, пасля яе далучэння да Расіі быў складзены ў 1778 г. Ен прадугледжваў рэгуляванне вулічнай сеткі і ўзбуйненне гарадскіх кварталаў. 3 мэтай землеўпарадкавання межы гарадскіх паселішчаў дакладна адзначаліся землянымі валамі, якія ў значнай ступені залежалі ад асаблівасцей мясцовага рэльефу (дарэчы, такія валы адлюстраваны на другім плане, складзеным у канцы XVIII — пачатку XIX ст.). У якасці дамінантнага месца горада, непадалёку ад яго цэнтральнага ядра, стваралася новая грамадская плошча з гасціным дваром і адміністрацыйным будынкам. Хоць і прадугледжвалася выраўноўванне паўкальцавых магістраляў і інтэнсіўная забудова цэнтра Оршы, усё ж пад забудову ў цэнтральнай частцы горада месца адводзілася для пабудоў заможных гараджан. Радавыя гараджане і бяднейшыя жыхары, як і раней, маглі сяліцца ва ўскраінных раёнах (у Оршы ў канцы XVIII ст. такім было Задняпроўе, размешчанае на левым беразе Дняпра), на перыферыі гарадской тэрыторыі. Купцы, як правіла, сяліліся вакол гандлёвых месцаў (у Оршы — і каля прыстані). 3 аднаго боку, такі падыход у планаванні выклікаў нераўнамернае размяшчэнне капітальнай забудовы і добраўпарадкавання Оршы, падкрэсліваў рэзкую грань паміж цэнтрам і ўскраінамі. А з
Схематычны план Копысі пач. 1770-х гадоў: 1 — замак, 2 — праваслаўныя цэрквы, 3 — касцёл, 4 — кальвінскі збор.
другога, стваралася магчымасць для далейшага тэрытарыяльнага развіцця горада, выкарыстання ў будаўніцтве прынцыпаў ансамблевай забудовы вуліц. Дарэчы, у Оршы напрыканцы XVIII ст. ўпамінаюцца назвы больш за 10 вялікіх вуліц — Смаленская, Дубровенская, Надроўная, Гуменная і інш. А.М.Шынкевіч сведчыць, напрыклад, што ў пачатку XIX ст. ў Оршы мелася шмат крам і каля 200 прыватных дамоў. В.М.Севяргін у сваіх «Загшсках путешествня...» называе такія лічбы: у 1802 г. ў Оршы налічвалася 1570 жыхароў мужчынскага полу, 62 з якіх былі рамеснікамі, 5 казённых пабудоў, 347 драўляных дамоў, 36 крам, адзін мурава-
ны будынак і млын. Цікавасць выклікае і запіс расійскага падарожніка У.Б.Бранеўскага, змешчаны ў яго дзённіку «Путешествне от Трнеста к Санкт-Пецярбургу в 1810 году»: «Орша намного меньше, чем Толочнн, н подобна на обычную деревню с деревяннымн нзбамн, почерневпшмн от временн. Улнцы не моіцёные, н все это вместе представляет собой бедность».
Нехта Маяркевіч, быццам бы паўтараючы Бранеўскага, пісаў у 20-я гады XIX ст.: «Ніколі ў жыцці я не бачыў горада больш сумнага, чым Орша, аднак жа і тут некалі было добрае жыццё, як гэта можна меркаваць па старых, мураваных вякі назад дамах; драўляныя прыбудовы да іх, зробленыя пры нашай памяці, хіляцца да ўпадку, праіснаваўшы ўсяго некалькі гадоў; усюды апусцелыя дамы, падрапаныя муры, руіны, бітая цэгла, нечыстоты».
Да нашых дзён захаваўся, выкананы ў акварэлі, план Оршы 1813 г. Цэнтральную частку горада займала замчышча, на якім размяшчаліся адміністрацыйныя будынкі і ад якога бралі пачатак большасць вуліц і завулкаў. Гарадскія пабудовы абмяжоўваліся цяперашнімі вуліцамі Чарняхоўскага на ўсходзе, Савецкай і Энгельса на захадзе, Піянерскай на поўначы і праспектам Тэкстылыпчыкаў на поўдні. На плане пазначаны 6 вуліц (Магілёўская, Гараднянская, Смаленская і Бабініцкая былі шляхамі да адпаведных населеных пунктаў) і 25 завулкаў (іх назвы не зафіксаваны). Дарэчы, вуліцы і завулкі 1813 г. далёка не супадаюць з сучаснымі. Напрыклад, вуліца Магілёўская праходзіла ў межах цяперашняй Савецкай і пераходзіла ў Гараднянскую (цяпер вуліца Энгельса). Вуліца Бабініцкая пачыналася ад замчышча (на ўчастку ад цяперашніх друкарні і кінатэатра «Перамога» яна супадала з вуліцай Леніна), ад яе адыходзілі шляхі на Смаленск і Мсціслаў. Ад Дняпра, побач з Ільінскай царквой, ішла вуліца Ілынская, якая пераходзіла ў шлях на Чавусы. Смаленскую і Ільінскую вуліцы звязвала Дубровенская.
На плане пазначаны ўсе культавыя будынкі (найбольш буйныя дадзены ў гарызантальным зрэзе), адміністрацыйныя ўстановы, нават умацаванні, зробленыя французскай арміяй. Дарэчы, на плане ёсць памета, якая сведчыць аб тым, што выкананы ён інжынер-капітанам Газіўмам.
Калі план 1778 г. асабліва на архітэктурны абрыс Оршы не паўплываў, то такі ж план для Копысі адыграў адназначна адмоўную ролю. Планам рэканструкцыі ў структуры горада вылучаўся толькі старажытны замак, а ўсе «селнбные» (заселеныя і забудаваныя) тэрыторыі меркавалася раўнамерна распланаваць па прамаву-
Панарама Оршы з боку Дняпра. 2-я пал. XIX cm. Рэканструкцыя І.Слюньковай.
гольнай схеме. Пры гэтым не ўлічвалася гістарычнае і тэрытарыяльнае існаванне, абумоўленае падзелам горада сістэмай водных каналаў на замак і тры сектары пасадаў. He зусім прадуманыя падыходы аўтараў планаў 1772 г. прывялі да таго, што іх паслядоўнікі так і не змаглі яго рэалізаваць. Напрыклад, не ўдалося пракласці прамавугольную сістэму вуліц. Старажытны цэнтр быў разбураны, а новы паводле плана адарваны ад гістарычнага ядра горада, так і не быў створаны. У выніку жывапісная планіроўка была парушана. Цікавыя звесткі пра Копысь захаваліся з пачатку XIX ст. Тут быў узведзены выдатны твор народнага дойлідства — Копыская царква. Яна мела 2 шатровыя гонтавыя вярхі з цыбулепадобнымі галоўкамі. У адказ на «высочайшее повеленне» цара Мікалая I прадставіць у Санкт-Пецярбург «сведення об остатках древннх зданнй в городах н о запрешеннн разрушать оные» гараднічым Копысі з дапамогай каморніка Ялмашэвіча быў зроблены план замкавых умацаванняў. А ў тлумачальнай запісцы да яго аўтары запісалі: «Крепость состонт нз землн насыпаная. Об оной знать не можем. 06росшая дерном, от Днепра дйкйм камнем накачана». Але не ўсё намечанае ўдалося зрабіць, і з 1861 г. Копысь аказалася заштатным горадам Горацкага павета. Цяпер гэта гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне, у ім пражывае 1,2 тыс. чалавек (1998).
У вайну 1812 г. Орша была разбурана і спалена французамі. Як адзначаюць сведкі, дым пажараў быў бачны за 15 вёрст. Прывядзём адзін, але, як нам здаецца, вельмі паказальны прыклад рабаўніцтва не толькі хат мясцовых жыхароў, але і культавых устаноў. 31 снежня 1812 г. быў складзены акт страт, нанесеных французамі Куцеінскаму праваслаўнаму комплексу (які, дарэчы, захаваўся да нашых дзён). У Богаяўленскай царкве «нз 11 медных подсвечнлков осталось только трм; лспорчены сосуды оловянные для благословення хлебов; взяты два таза желтой меда... В скарбце церковном храннлось восемь евангеллй в металлмческмх, большею частью серебряных богатых оправах. После ухода французов все оклады с евангеллй оказалнсь ободраннымн, в некоторых евангелнях пострадалн н самые лнсты кннг». У двухпавярховай муранавай царкве самі прастолы «ннжннй» — Рождества Хрлстова н «верхннй» — Андрея Первозванного оказалнсь разрушеннымл». За чатыры месяцы акупацыі ў манастыры «посуда взята решнтельно вся: медная, оловянная, стеклянная, фаянсовая н деревянная; точно также взяты н все лнструменты, бывшпе в монастыре: пнлы, долота, бурова, лопаты н т.п. йз кузннцы взят мех м часть ннструментов. В амбарах сожжены дверн; в бане рас-
Орша. КанецХІХ cm.
крыта крыша», «все сне разграблено н нстреблено французамн». Цікава і тое, што на Аршанскай зямлі зноў напрамую перакрыжаваліся шляхі Напалеона і М.І.Кутузава. Першы знаходзіўся тут 7—8 лістапада 1812 г. і правёў перагрупоўку воінскіх часцей, якія адышлі сюды з-пад Масквы; другі знаходзіўся ў Копысі з 13 па 25 лістапада 1812 г. і менавіта тут выпрацаваў план разгрому французскай арміі на р. Бярэзіна. Есць меркаванні, што ў Копысі М.І.Кутузаў падрыхтаваў сваю знакамітую адозву да арміі з нагоды яе ўступлення на тэрыторыю Беларусі: «Я нахожу... строжайше воспретать всякмй дух міцення н даже нарекання в честнейншй, а напротнв, да встретят онн нас, яко сородачн нашн братьев, заіцнтннков от обіцего врага н утенште-
Схематычны план Оршы. 1843 г.
лей во всем то, что онн потерпелн в кратковременную бытность под нгом чужой н наснльственной властн, прншествнем нашнм да возродатся -между нмн тнншна н спокойствне». У тушэнні аршанскіх пажараў вызначыліся казакі П.Кайсарава з корпуса атамана М.І.Платава. Дарэчы, паводле рашэння Платава частка адбітых у французаў нарабаваных рэчаў была перададзена на аднаўленне Куцеінскага манастыра.
Спашлёмся на яшчэ адно сведчанне відавочца тых падзей. «Проедешь Оршу, Дубровну, Борнсов, Мннск н ннчего не увндпшь, кроме бедноста в народе н повсеместного разорення — нензменного результата войны, — пісаў рускі афіцэр Ф.Глннка, — ...развалнны домов н разоренные французамн деревнн: вот что предстает перед глазамм нашнмм».
Агульны выгляд Оршы.
Пач. XX cm.
Чыгуначны вакзал у Оршы. КанецХІХст.
Горад аднаўляўся, але работы вяліся марудна і бессістэмна. I толькі з 1848 г., калі быў распрацаваны новы праект гарадской планіроўкі (ён, праўда, у сваіх галоўных рысах паўтараў папярэдні), Орша атрымала больш хуткае развіццё. У 2-й палавіне XIX ст. (трохі раней будуць пабудаваны новы мост цераз р. Аршыца — аўтар праекта інжынер Праяніцкі — і вялікі наплаўны мост цераз р. Дняпро) паявяцца тэлефонная станцыя, чыгуначны вакзал (як цэнтр буйнога чыгуначнага вузла), прыстань (штогод адпраўлялася каля 100 суднаў), з Оршы ў Магілёў і Віцебск будзе ўладкавана шасейная дарога.
На левабярэжжы Дняпра ў 1880 г. будзе пабудаваны такі знакаміты архітэкгурны помнік, як Ілынская (мураваная) царква (царква Ільі Прарока), якая дзейнічае і па сённяшні дзень. У свой час Свяцейшы Сінод прыняў рашэнне аб стварэнні пры храме сястрыцтва ў імя прарока Божага Ільі, якое павінна было стаць асновай для аднаўлення існаваўшага ў Оршы Свята-Успенскага манастыра.
Царква Ільі Прарока — помнік псеўдарускага стылю — мае традыцыйную крыжова-купальную кампазіцыю і складаецца з прамавугольнага ў плане пера-
Чыгуначны вакзал у Оршы. Пач. XX cm.
Орша. Вуліца Пецярбургская. Пач. XX cm.
крытага паўсферычным купалам асноўнага аб’ёму, яруснай шатровай вежы-званіцы (служыла своеасаблівым маяком для суднаў, што ішлі да Аршанскай прыстані), бабінца і 5-граннай апсіды з прыбудаванымі да яе невялікімі бакавымі рызніцамі. Над паўсферычным купалам асноўнага аб’ёму на каскадзе какошнікаў размешчана вялікая цыбулепадобная галоўка. Такімі ж галоўкамі, толькі крыху меншых памераў, заканчваецца вежа-званіца і 5-гранная апсіда. Уваход вылучаны традыцыйным для рускага храмавага дойлідства XVII—XVIII стст. 4-слуповым рундуком, завершаным гранёным шатром з макаўкай. У падмурак агароджы закладзены вялікі камень з надпісам, датаваным 2-й палавінай XVII ст. Сцены, прарэзаныя 3-арачнымі аконнымі праёмамі, завершаны развітым антаблементам і шматабломным карнізам, удала апрацаваны традыцыйнымі кілепадобнымі арачкамі-какошнікамі, ліштвамі, паўкалонамі, філёнкамі розных памераў і форм, раскрапоўкамі. Гарманічнае спалучэнне дэкору з колеравай расфарбоўкай надае будынку асаблівую выразнасць, лёгкасць і незвычайную прыгажосць (А.М. Шынкевіч). Тэрыторыя царквы абнесена каменнай агароджай з манументальнай брамай, вуглавымі дэкаратыўнымі вежамі і контрфорсамі.
Аршанская Ільінская царква. Сучасны выгляд.
Гарадское вучылішча і праваслаўны сабор у Оршы. Пач. XX cm.
Аршанскі сабор Раства Багародзіцы. Пач. XX cm.
Цікавым помнікам архітэктуры з’яўляецца і Дубровенская Свята-Троіцкая царква, пабудаваная ў стылі класіцызму ў пачатку XIX ст. Асноўны аб’ём падоўжнавосевай прасторавай кампазіцыі складаюць прамавугольны ў плане мураваны будынак, які завяршаецца купалам на квадратным у плане барабане. Да асноўнага аб’ёму прылягаюць больш нізкія бабінец і алтарная апсіда. Да царквы прыбудавана 2-ярусная чацверыковая званіца пад шатровым дахам. Ніжні ярус званіцы глухі, верхні аздоблены высокімі арачнымі праёмамі. Сцены царквы ўпрыгожаны сандрыкамі, дэкарыраваны руставанымі пілястрамі. Аконныя праёмы прамавугольныя, без асаблівых упрыгожванняў. У царкве знаходзяцца 2 абразы XIX ст. — «Святая радзіна» і «Тайная вячэра». Помнік ахоўваецца дзяржавай.
Калі звярнуцца да значных пабудоў, узведзеных у канцы XVIII—XIX ст. ў мястэчках і сядзібах Аршанскай зямлі, то тут, у першую чаргу, выдзяляюцца архітэктурныя помнікі культавага прызначэння |цэрквы Арэхаўская Спаская і Смалянская Аляксееўская, Браздзетчынская, Машкоўская, Межаўская, Солаўская, Пугляйская, Высокаўская, Аляксандра-Неўская (Прачысценская) у Крапіўне, Пакроўская ў Лядах (пад Дуброўнай), Дубровенскія Мікалаеўская і Барыса-Глебская, Вазнясенскія Святашыцкая і Баеўская і інш.], у большасці з іх у аснове аб’ёмнапрасторавага вырашэння прасторны, блізкі да квадрата ў плане, будынак, завершаны купалам, а таксама грамадзянскія пабудовы сядзібнага тыпу (Межаўская, Высокаўская, Юрцаўская, Бабініцкая сядзібы, паштовыя станцыі ў Паграбёнцы, Грышанах, Засценках).
Адзін з цікавых з пералічаных помнікаў — Арэхаўская царква са званіцай, якая знаходзілася ў невялікай вёсцы Арэхі (цяпер г.п. Арэхаўск), размешчанай на старым Екацярынінскім шляху. Арэхаўская Спаская (Свята-Троіцкая) царква — адзін з помнікаў беларускага драўлянага дойлідства пачатку XIX ст. Яна была пастаўлена ў 1838 г. на месцы старэнькай драўлянай царквы 1647 г. (ёсць сведчанні, што ў гэтай царкве за перамогу над французамі маліўся М.І. Кутузаў). На чарцяжы з архіўнага фонду князёў Любамірскіх (мяжа XVIII—XIX стст.) адзначаецца: «Церковь с колокольнею — во ммя Марнн Егяпетской, нмеюіцаяся стронть в деревнм Орехах дллною с колокольнею воснм саженн, шмрнною — четыре
саженн, вышнною — девять саженей». Будаўніцтва царквы благаславіў беларускі епіскап Анастасій Братаноўскі. У 1832 г. апісанне храма даў рэвізор пратаірэй Звераў: «Бабнновнцкого уезда Тромцкая, что в селе Орехах, церковь деревянная, холодная с таковою же колокольнею, весьма ветхая, свяшеннослуженне в ней запрешено, кроме отправленнй молнтвословнй, пконостас ветх, нконы полннялые, утварь бедная... Вместо сей ветхой церквн в 1831 году по Высочайшему повеленню стромгся новая, деревянная церковь владельцем князем Любомнрскнм, которая уже н обстроена вчерне».
У прыходна-расходнай кнізе 1830—1831 гг. адзначана: «72 цясляры працавалі на сямі фальварках уладання. У Арэхах яны царкву напалову склалі». Доўгае будаўніцтва (8 гадоў) невялікага храма абумоўлівалася цяжкім эканамічным станам маёнтка на той час. Аб завяршэнні будаўніцтва дакладзена ў лісце ад 31 сакавіка 1838 г. Барысценаўскай эканоміі земскаму спраўніку Бабінавіцкага павета: «В селе Орехах, построенная вновь на каменном фундаменте, Тронцкая деревянная церковь, в коей утверждён прнлмчный с жнвопнсью новый нконостас, будет прнведена co стороны экономнн его снятельства к совершенному окончанмю сего текушего лета с доставленнем в оную нужных церковных кннг так, чтобы она могла быть по предоставленмю Духовного начальства освяшена в то время». Царква пабудавана ў стылі позняга класіцызму і мае такую адметную асаблівасць, як паўкруглая алтарная апсіда з вертыкальна пастаўленых брусоў (з усходняга боку). Асноўны аб’ём амаль квадратны ў плане завяршаецца купалам на круглым невысокім барабане, які трымаецца унутры на 4 падпружных арках. 3 заходняга боку да царквы далучаны прамавугольны ў плане тамбур, завершаны 2-схільным дахам. Сцены Спаскай царквы вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, прарэзаны паўкруглымі вокнамі-люкарнамі і завершаны карнізам з Дэнтыкуламі. Другую частку гэтага архітэктурнага ансамбля складае 2-ярусная чацверыковая вежа-званіца. Яна, як і царква, вертыкальна ашалявана дошкамі з нашчыльнікамі і завяршаецца шатровым дахам з чатырма невялікімі франтонамі. Малітоўная зала расчлянёна чатырма падпружнымі аркамі. Барабан над залай вылучаны масіўным карнізам і нізкім атыкам, апсіда перакрыта конхай і вылучана аркай на 2 іанічных калонах. У інтэр’еры аднаярусны драўляны іканастас. Сцены ўнутры атынкавань} і імітаваны пад мураваныя. Над уваходам на каваных кранштэйнах размешчаны драўляныя хоры з бакавымі вітымі сходамі. Арэхаўская Спаская царква з’яўляецца дзеючым храмам, адначасова выклікаючы цікавасць у турыстаў і аматараў беларускай мастацкай культуры.
У апошні час праведзены рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні Прачысценскай царквы (у некаторых гістарычных дакументах яна значыцца як царква Аляксандра Неўскага) у в. Крапіўна (пішуць, што першапачаткова яна была драўлянай і пабудавана ў памяць аб загінуўшых воінах «на полі Оршннском» у знакамітай бітве на р. Крапіўка ў верасні 1514 г. паміж маскоўскім войскам «н ратью Лнтовской»), Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Адносіцца да тыпу крыжова-купальньгх храмаў. Па падоўжнай восі паслядоўна размешчаны прытвор, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі. Апсіда — 5-гранная з бакавымі гранёнымі рызніцамі. Ярусная чацверыковая званіца і купальнае пакрыццё не захаваліся. Царква пасля рэстаўрацыі прыняла даволі прывабны знешні выгляд, цяпер дзейнічае.
Непадалёку ад Прачысценскай царквы ў в. Крапіўна знаходзіцца яшчэ адзін цікавы помнік архітэктуры 2-й палавіны XIX ст. — Браздзетчынская Свята-ПетраПаўлаўская царква (праваслаўная царква Святых Пятра і Паўла). Гэты помнік таксама адносіцца да архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-частка-
вай падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі з прамавугольным у плане прытворам. Побач з прытворам размешчана трапезная, далей — кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з бакавымі паўкруглымі рызніцамі. У сілуэце царквы дамінуе магутны 8-гранны барабан на квадратным пастаменце. Над прамавугольным, выцягнутым па папярочнай восі прытворам узвышалася званіца (да нашага часу не захавалася). У дэкоры, выкананым цаглянай муроўкай, выкарыстаны матывы старажытнарускага дойлідства. Аконныя праёмы маюць арачную форму, яны дэкарыраваны прафіляванымі броўкамі. Галоўны і два бакавыя ўваходныя парталы аздоблены кілепадобнымі ліштвамі. Інтэр’ер храма дынамічна развіты ў падкупальную прастору — самкнуты 8-гранны купал з праёмам-ліхтаром. Падкупальная прастора асветлена чатырма арачнымі аконнымі праёмамі на вялікіх гранях барабана. У прастору малітоўнай залы шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная і апсіда. Трапезная перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі, а апсіда — конхай. Такім жа арачным прасветам у бакавы прыдзел адкрыта і паўднёвая рызніца. У афармленні інтэр’ера была выкарыстана фрэскавая размалёўка, фрагменты якой захаваліся ў апсідзе, купале і арках прыдзелаў.
Як сведчыць А.М. Шынкевіч, адмыслова дэкарыраваная пабудова яшчэ ў 20— 30-я гады мінулага стагоддзя арганічна ўпісвалася ў маляўнічы навакольны пейзаж. Аднак пасля закрыцця царкве былі нанесены значныя пашкоджанні — зніклі размалёўкі, раскрадзены прадметы інтэр’ера і інш. I цяпер будынак паўразбураны, зарослы бур’янам і кустамі.
У руінах дайшлі да сучаснікаў такія калісьці адметныя помнікі праваслаўнага культавага дойлідства XIX ст., як цэрквы Смалянская, Свята-Аляксееўская, Свята-Ільінская (Пакроўская) у Высокім, Свята-Васкрасенская ў Межаве (яны, дарэчы, адносіліся да найбольш дэкарыраваных культавых збудаванняў на Аршаншчыне), Машкове, Солаўі, драўляная царква ў в. Пугляі (паводле звестак, у старой царкве ў Пугляях удава аднаго з герояў вайны 1812 г. генерала А.П.Мялісіна, які загінуў пад Дрэздэнам і быў пахаваны разам з салдатамі, адкрыла нешта накшталт мемарыяльнага музея) і інш.
Дарэчы, Свята-Георгіеўская царква ў в. Пугляі — гэта адзін з цікавых помнікаў народнага драўлянага дойлідства. Храм уяўляе 4-часткавую падоўжную сіметрычна-восевую кампазіцыю, якую ўтвараюць прамавугольныя ў плане прытвор, бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы і 5-гранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Раней фасад царквы вянчала ярусная званіца, якую змяніла позняя надбудова над выцягнутым па папярочнай восі прытворам 2-га паверха, накрытага 2-схільным дахам. Апсіда была пакрыта больш нізкім гранёным дахам. Фасады царквы ашаляваны: вертыкальна ў цокальнай і фрызавай частцы, гарызантальна — у цэнтральнай. Бабінец і апсіда ў інтэр’еры раскрыты шырокімі прасветамі ў малітоўную залу, асветленую шасцю прамавугольнымі аконнымі праёмамі. На жаль, іканастас, які ўключаў 42 абразы святых, выкананых невядомымі мастакамі, не захаваўся.
Мы ўжо ўпаміналі князя Канстанціна Любамірскага. Але ж нельга яго не назваць яшчэ раз — у дачыненні да Межаўскай Свята-Васкрасенскай царквы — помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Менавіта на грошы князя і пры яго ўдзеле ў 1830 г. ў в. Межава была адкрыта гэта царква. Адной з яе асаблівасцей было канструкцыйнае вырашэнне — таўшчыня сцен царквы 1,5 м. Невядомы архітэктар меў для гэтага рацыю. Храм падоўжна-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Яе складаюць прытвор з чацверыковай званіцай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруг-
Сядзібны дом у Межаве
лая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма панавалі шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан над асноўным аб’ёмам. Фасады — атынкаваныя, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах. Адметнасць фасадам надаюць крапаваныя вуглавыя паўкалонкі, прамавугольныя нішы і круглыя разеткі. Уваход у царкву вылучаўся рызалітам і арачным парталам кілепадобнай формы. Над імі была круглая люкарна, а па баках — прамавугольныя нппы. Магутны карніз на сухарыках і зубчасты фрыз, апярэзваючы царкву, завяршалі яе афармленне. Малітоўная зала перакрывалася скляпеннем на ветразях, якое MauaBana светлавы барабан, трапезная і прыдзелы былі перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, а апсіда — скляпеннем-конхай. Усе памяшканні злучаліся шырокімі арачнымі прасветамі.
Свята-Аляксееўская царква ў Смалянах была пабудавана ў 1864 г. Размешчаная на высокім узбярэжным пагорку, яна была бачна здалёк і арганічна ўпісвалася ў мясцовы краявід. Храм пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Прамавугольны ў аснове аб’ём з 3-граннай апсідай завяршаецца вялікім купалам на 8-гранным светлавым барабане. Унутры неф высокі, велічны, напоўнены святлом. Перакрыццё мацуецца на 4 масіўных калонах. Над галоўным уваходам размешчана высокая 2-ярусная 4-гранная шатровыя вежа-званіца, цэнтральны кубападобны аб’ём завершаны сферычным купалам на 8-гранным светлавым барабане, дах 4-схільны. Побач з царквой, з яе паўночнага боку, захавалася адмысловая мураваная пахавальня з багата аздобленымі сценамі. Але ўсё гэта... засмечана, пашкоджана, запушчана. I як прысуд такім адносінам да мастацкай спадчыны побач стаіць і «чакае» свайго лёсу нахілены крыж.
Большую цікавасць прадстаўляе помнік драўлянага беларускага дойлідства 2-й палавіны XVIII ст. — Смалянская Спаса-Праабражэнская царква. Царква пабудавана ў стылі барока і ўяўляе манументальны крыжова-купальны будынак 3-яруснай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус — гэта абхадная галерэя-гульбішча пад звычайным аднасхільным дахам; другі — 4-гранны аб’ём, завершаны па гранях 3-вугольнымі франтонамі і фланкіраваны з франтальнага фасада дзвюма 2-яруснымі (васьмярык на чацверыку) шатровымі вежамі; трэці — 8-гранны свет-
Схема планіроўкі сядзіб ў Станіславове (злева) / Дуброўне.
лавы барабан, накрыты звонападобным гранёным купалам. Фасады царквы вертыкальна ашаляваны, яны расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і здвоенымі аконнымі праёмамі і паўкруглымі люкарнамі. У інтэр’еры акаймаваны балюстрадай светлавы барабан з купальным перакрыццём, падтрыманы аркай і 2 слупамі. Апсіда вылучана ярусным разным іканастасам, пры ўваходзе размешчаны хоры. Купальны плафон і грані барабана невядомыя мастакі пакрылі размалёўкай на тэмы «12 апосталаў». 3 XVIII ст. ў царкве вядомы абразы «Жонкі-міраносіцы», «Каранаванне Маці Божай», з XIX ст. — «Укрыжаваннс», «Тайная вячэра», «Святы Мікола».
Некалькі слоў пра знакаміты Смалянскі замак. Пасля сенатара Сямёнава (прадаваў сцены замка на злом) сядзібай валодаў нехта Цітоў. Новы гаспадар, як гэта адзначалі «Могнлёвскне губернскне ведомостн», не толькі забараніў разбураць будынак, а нават умацаваў галоўную вежу контрфорсам. (Магчыма, таму вежа захавалася да нашых дзён.)
Гаворачы пра Смаляны, адзначым, што менавіта тут, у Смалянах, на ўсход ад Белага Ковеля, на старых каталіцкіх могілках знаходзіцца магіла вядомага польскага паэта-рамантыка, ураджэнца Маладзечаншчыны Тамаша Зана. На магіле паэта збераглася мемарыяльная пліта, некалі ўстаноўленая сябрамі паэта. Побач з ёй — помнікі жонцы і сыну. А.М.Шынкевіч пісаў, што вядомы мастак Н.Орда у час наведвання Аршаншчыны ў 1877 г. зрабіў малюнак «Помнік Тамаша Зана». Дарэчы, на вясковых могілках Смалян захавалася мноства каменных крыжоў, кованых агароджаў і надмагілляў XVIII — XIX стст.
3 пачатку XIX ст. ў арганізацыі жылога асяроддзя на Аршанскай зямлі значную ролю адыгрываюць сядзібна-паркавыя комплексы. Яны мелі выразную ландшафтнапланіровачную структуру. Пры гэтым, у кампазіцыйных вырашэннях выкарыстоўваліся як рэгулярныя, так і пейзажныя варыянты. На Аршаншчыне найбольш вядомыя Высокаўскі (створаны на мяжы XIX—XX стст.), Межаўскі (канец XIX ст.), Юрцаўскі (пач. XIX ст.), Бабініцкі сядзібныя комплексы, на Дубровеншчыне — Станіславоўскі сядзібна-паркавы ансамбль князя Любамірскага (XIX ст.).
Сядзібна-паркавы ансамбль ў в. Высокае Аршанскага раёна пабудаваны ў стылі неакласіцызму (да наіпых дзён захаваліся жылы дом і 2 флігелі). Mae сіметрычнавосевую схему. Кампазіцыйная вось падкрэслена ўязной алеяй. На папярочнай планіровачнай восі знаходзіцца 2-павярховы мураваны будынак (былы сядзібны дом), да якога прылягае аднапавярховая драўляная прыбудова. У цэнтры паўночнага фасада сядзібнага дома размешчаны 5-гранны эркер (выступ). Будынак на 1-м паверсе аздоблены рустам, на 2-м — руставанымі вуглавымі лапаткамі, абрамленнем стральчатых акон прафіляванымі ліштвамі з 3-вугольнымі франтончыкамі і падаконнымі філёнчатымі карнізамі. Унутраная планіроўка — анфіладная. Перад домам знаходзіцца прамавугольны двор, на якім з паўднёвага боку разме-
Сядзібны дом у Высокім.
шчаны аднапавярховы мураваны флігель з мансардавым паверхам і 2-павярховым 5-гранным эркерам у цэнтры галоўнага фасада. У дэкоры выкарыстаны руст, меандр. На паўночным баку двара стаіць драўляны флігель, накрыты вальмавым дахам. Па цэнтры галоўнага фасада размешчаны ганак са слупамі, стылізаванымі пад калоны. Флігель мае традыцыйныя рысы зрубнага сельскага дома.
У паўночнай частцы сядзібы ёсць невялікае возера, побач з ім — вялікі пейзажны парк, закладзены нейкім Макшыцкім. А.М.Шынкевіч сведчыць, іігго чалавек гэты меў вялікую цікавасць да батанікі, а таму збіраў у свой парк расліны з усяго свету. Нават і цяпер у Высокаўскім парку налічваецца каля 150 відаў дрэў і кустарнікаў. Цяпер у Высокаўскай сядзібе размешчана школаінтэрнат.
Некалькі іншыя рысы мае Межаўская сядзіба (Аршанскі раён) — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры стылю «мадэрн». Яна пабудавана ў прывабньш месцы, на схілах лагчыны з ручаём (ёсць звесткі, што раней вёска на-
зывалася Канстанцінаўка). Сядзібны дом уяўляе сабой мураваны 2-павярховы дом складанай канфігурацыі (яго ўсходняя палавіна была разбурана ў Вялікую Айчынную вайну і рэканструявана ў 1950 г.). Да галоўнага фасада асноўнага аб’ёму, пакрытага паўвальмавым дахам з мансардай, прылягаюць 3 аб’ёмы рознай велічыні. Дварцовы фасад вылучаны вялікім 6-слуповым порцікам. У бакавой прамавугольнай прыбудове зроблены ўваход, які вядзе ў вестыбюль з лесвіцай на 2-і паверх. Свабодную кампаноўку аб’ёмаў падкрэслівае асіметрычнае размяшчэнне аконных праёмаў, балконаў, комінаў, выразнасць пластыкі — кантрастам белых атынкаваных сцен, чырвонага чарапічнага даху і цёмных пераплётаў акон. Перад галоўным фасадам дома партэр, за ім знаходзіцца пладовы сад з ахоўньгмі пасадкамі. Цяпер у памяшканні былой сядзібы знаходзіцца вясковы клуб і ўпраўленне сельскагаспадарчай эксперыментальнай базы «Межава».
Хоць парк сядзібы (пейзажнага тыпу, плошча каля 8 га) быў разбіты ў 1901 г. (а гэта выходзіць за часавыя параметры нашага даследавання), тым не менш скажам пра яго некалькі слоў. Парк, які размешчаны на перасечаным рэльефе, падзеленым ярам з ручаём, і сёння лічыцца адным з маляўнічых на Аршаншчыне. Найбольш уцалелая яго частка займае высокі мыс, утвораны выгінам р. Аршыца і ярам. У кампазіцыях вялікіх, сярэдніх і малых груп дрэў (чаргуюцца з невялікімі палянкамі), а таксама ў якасці салітэраў шырока выкарыстаны экзоты — хвоя звычайная, хвоя веймутава, Банкса, Мурэя, кедравая еўрапейская, лістоўніца еўрапейская, піхта сібірская, дугласія шэрая. I сёння можна бачыць, што ў Межаўскім парку захаваліся спланіраваныя раней, адмыслова пераплеценыя сцяжынкі,
Былы сядзібны дом у в.
Юрцава.
невялікі курган (на ім раней выступалі музыканты), месца для танцаў. Маляўнічае наваколле сядзібнага парку дапаўняе невялікае з двума астраўкамі штучнае возера, што займае шырокі яр перад былой сядзібай і пагорак з паркам. Паркавая сядзіба асабліва ўражвае ў залатую восеньскую пару.
Зусім іншы лёс у Юрцаўскага сядзібнага комплексу (паводле мясцовага падання, узвядзенне сядзібы ў 1820 г. было звязана з ушанаваннем памяці ўдзельнікаў вайны 1812 г.). Як сведчаць архівы, паводле першапачатковага праекта ўладальніца зямлі графіня Юрцава (і назва сядзібы ад яе прозвішча — раней быў фальварак Кацішын), планавала пабудаваць мураваны 3-павярховы дом. Але згодна з традыцыямі праваслаўнай царквы, свецкая пабудова не магла быць вышэй за мясцовую царкву. Графіня павінна была згадзіцца на 2-павярховы будынак, надаўшы яму адметныя архітэктурныя рысы — вялікія гранёныя вуглавыя вежы, высокія стральчатыя аконныя праёмы, ганак у выглядзе арачнага мастка (такі стыль называюць неагатычным) і інш. Некаторыя даследчыкі лічаць, што аўтар праекга (дарэчы, яго прозвішча не ўстаноўлена) знаходзіўся пад уплывам мясцовых паданняў, што сядзіба будавалася на месцы сярэдневяковай крэпасці, а таму ў архітэктурным вырашэнні сядзібнай пабудовы былі выкарыстаны традыцыйныя абарончыя элементы. Праўда, А.М.Шынкевіч лічыць, што гэта не толькі разважанні — пра крэпасць нагадвае і тое, што захаваліся такія фрагменты абарончых збудаванняў, яе галоўны роў і рэшткі крапасных валоў. На жаль, і на сённяшні дзень (А.М.Шынкевіч з горыччу гаварыў пра гэта яшчэ ў 1992 г.) дэталёвае вывучэнне гэтага унікальнага архітэктурнага помніка не праводзілася, таму і звесткі пра яго нешматлікія і бессістэмныя. Да месца будзе заўважыць, што цікавую карціну, навеяную рэшткамі крэпасці і новымі пабудовамі ў Юрцава, у 1877 г. стварыў вялікі Н. Орда (дзе знаходзяцца яго карціны, на жаль, невядома). Цяпер у памяшканні сядзібы размешчаны адзін з карпусоў Рэспубліканскага шпіталя інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Прыклддам пейзажна-рамантычнага кірунку ў садова-паркавым мастацтве XIX ст. з’яўляецца парк у в. Станіславова Дубровенскага раёна, размешчаны на правым беразе р. Сляпчанка. Рэльеф парку — узгоркавы, плошча — 20 га. 3 паўднёвага боку парк абмежаваны вуліцай вёскі, з усходняга — ровам і палявой дарогай. Аснову паркавай кампазіцыі складае цэнтральная алея ўздоўж выцягнутага з поў-
Паштовая станцыя ўв. Гоышаны.
дня на поўнач сядзібнага ўчастка. Роў, які перпендыкулярна перасякае галоўную алею, падзяляе парк на дзве часткі: паўднёвую — парадную, дзе былі палац князя Любамірскага (не збярогся) і прамавугольны вадаём, і паўночную — ландшафтную. Алеі пракладзены з улікам рэльефу мясцовасці. Па ўсходняй ускраіне ландшафту праходзіць адзін з прагулачных маршрутаў. Асноўны масіў дрэў захаваўся ў паў-
днёвай частцы парку, на ўсходняй ускраіне і ўздоўж цэнтральнай алеі. Са старых пасадак маюць цікавасць група хвойных, вялікія дубы, а таксама асобныя экземпляры лістоўніцы еўрапейскай і елкі звычайнай.
3 сядзібных будынкаў XIX ст. захаваўся пабудаваны ў стылі псеўдаготыкі бровар, які знаходзіцца цераз дарогу насупраць уезду ў парк.
Дзесьці з 20-х гадоў XIX ст. на Аршаншчыне з’явіўся новы від архітэктурнага (цяпер ужо дарожнага) збудавання — паштовая станцыя і пастаялы двор. Два з іх захаваліся на Аршанскай зямлі — пабудаваны ў вёсках Грышаны (Аршанскага раёна) і Паграбёнка (Сенненскага раёна). Як правіла, станцыя складалася з комплексу пабудоў, які аб’ядноўваўся тэрыторыяй станцыйнага двара і цэнтральнае месца ў якім займаў будынак станцыі. У в. Грышаны, напрыклад, гэта невялікі будынак (пабудаваны ў стылі, лепш сказаць, з рысамі несапраўднай готыкі) з цэглы са стральчатымі вокнамі, які стаіць паралельна дарозе. Паабапал яго размяшчаліся флігелі для ямшчыкоў, стайні, свірны, хлявы. У былой станцыі ў Грышанах і сёння выклікаюць цікавасць літыя чыгунныя кранштэйны з даволі арыгінальнай вяззю над уваходам у будынак. Побач са станцыяй захавалася і агароджа, а цяпер побач з помнікам размяшчаюцца рэканструяваныя гаспадарчыя пабудовы.
Паштовая станцыя ў в. Паграбёнка (на аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Кіеў) пабудавана ў канцы 1840-х гадоў паводле так званага ўзорнага праекта станцыйных дамоў. Да нашага часу зберагліся будынак паштовай станцыі, флігель для ямшчыкоў, свіран, хлеў, частка стайні (перабудавана) і цагляная агароджа, у якой былі 2 сіметрычна размешчаныя праезды (адзін з іх замураваны). Мяркуем, што сучаснаму чытачу будзе цікава пазнаёміцца з апісаннем паштовай станцыі XIX ст.
Асноўны будынак — станцыйны дом, павернуты галоўным фасадам да дарогі. Разам з агароджай ён стварае франтальную кампазіцыю. Дом прамавугольны ў плане, з восевым падоўжным размяшчэннем 2-камерных сенцаў. Па баках іх былі пакоі для праезджых і кватэра наглядчыка. Аконныя праёмы і ўваходны партал стральчатыя. Над уваходам невялікая навісь, якую падтрымліваюць літыя чыгунныя кранштэйны. Сцены будынка раскрапаваны прамавугольнымі філёнгамі, дэкарыраваны стральчатымі нішамі. Слупы агароджы з востраканцовымі завяршэннямі. У архітэктуры станцыйнага дома выкарыстаны элементы несапраўднай готыкі.
У сувязі з нашай тэмай нельга не працытаваць архітэктара, доктара гістарычных навук А.І.Лакотку, які ў сваёй грунтоўнай манаграфіі «Нацыянальныя рысы Беларускай архітэктуры» адзначыў: «Яшчэ адно буйнае мястэчка знаходзіцца на поўдзень ад Оршы, гэта Бабінавічы. У 1777 г. яму быў нададзены статус павято-
вага горада і дараваны ў 1781 г. асобны герб: у блакітным полі дзве мачты з флюгерамі, бо, знаходзячыся ў наваколлі горада, лясы багатыя на мачтавыя дрэвы. Аднак пратрымацца ў гэтым рангу Бабінавічам давялося толькі да 1840 г., пасля чаго горад канчаткова апынуўся ў шэрагу заштатных. Асаблівасцю забудовы Бабініч з’яўляецца выразная квартальная планіроўка, набытая імі ў гады рэканструкцыі павятовых і заштатных гарадоў».
У заключэнне назавем тых дзеячаў архітэктуры, творчасць якіх так або інакш мела адносіны да Аршанскай зямлі. У першую чаргу, гэта беларускі дойлід пачатку XVIII ст. Уладзіслаў Дзягілевіч (атрымаў адукацыю ў Вільні), архітэкгары-езуіты: Францішак Карай (рэктар езуіцкага калегіума ў Оршы і правінцыі ў 1779—1786 іт.), Анджэй Жаброўскі (кіраваў будаўнічымі работамі ў Оршы ў 1786—1788 гг.), Войцэх Абрэмпольскі (удзельнічаў у збудаванні Аршанскага касцёла ў 1790—1791 гг.), прафесар архітэктуры Скакоўскі (выкладаў у Оршы ў 1783 г.), прафесар архітэктуры, архітэктар і мастак Каэтан Анджаліні (выкладаў архітэктуру ў Оршы ў 1796—1797 гг.), архітэктар Шчадрын (аўтар забудовы квадрата адміністрацыйнай плошчы Оршы), архітэктар А.Блондзі (аўтар 5-купальнага завяршэння былога езуіцкага касцёла) і інш.
Такім чынам, архітэктурнае развіццё Аршанскай зямлі ў XVIII—XIX стст. назапасіла значны вопыт у фарміраванні асяроддзя жыхарства людзей, якое на розных гістарычных этапах залежала ад самых розных фактараў — ад гаспадарчага ўкладу і ландшафтнага асяроддзя да працэсаў фарміравання грашова-рыначных адносін і станаўлення прамысловасціМенавіта ад гэтых і іншых фактараў залежала планіроўка і забудова гарадоў, складванне і размяшчэнне такіх гандлёва-рамесніцкіх цэнтраў, як мястэчкі, памеры і структура сельскіх паселішчаў. Менавіта тут, у Верхнім Падняпроўі, узнікаюць такія старажытныя гарады Беларусі, як Друцк, Копысь, Орша, дзе на працягу многіх гадоў дойліды адпрацоўваюць свае творчыя падыходы, імкнучыся стварыць сумаштабнае, прыгожае і камфоргнае асяроддзе (А.І.Лакотка). У творчых пошуках ідзе перапрацоўка архітэктуры розных культурна-гістарычных эпох: рэнесансу, барока, готыкі, класіцызму, фарміруюцца рэгіянальныя і нацыянальныя рысы дойлідства. Менавіта ў такой сукупнасці архітэктура Аршаншчыны прадстае як адметная частка нацыянальнай мастацкай культуры.
/Іітаратурныя і мастацкія набыткі
Амаль пяць гадоў (з 1810 г. па 1814 г.) у Оршы жыў і тварыў вядомы паэт і педагог Юзаф Маралеўскі (ёсць звесткі, што ён нарадзіўся каля Оршы). У 1790 г. скончыў клас рыторыкі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме, вывучаў французскую мову ў Полацку, лацінскую і польскую літаратуры ў Оршы. Спачатку працаваў у езуіцкіх калегіумах у Мсціславе, Магілёве, Полацку, быў выхавальнікам у езуіцкім пансіёне ў Пецярбургу. 3 1810 г. працаваў у Аршанскай настаўніцкай семінарыі, а потым загадваў манастырскай бібліятэкай у Оршы, быў сакратаром ордэна езуітаў Беларускай правінцыі. У 1816—1818 гт. узначальваў Полацкую езуіцкую акадэмію. Для творчасці Ю.Маралеўскага, які пісаў на польскай, лацінскай і рускай мовах, характэрны ўплыў як адыходзячага класіцызму, так і набіраўшага моц рамантызму. Вядомы як аўтар элегій, эпіграм, панегірыкаў, наследаванняў Гарацыю. У сваіх лірычных песнях (дарэчы, атрымалі шырокую вядомасць) з агульна-
Т.Зан. Паводле малюнка Ю.І.Крашэўскага.
гуманістычных і хрысціянскіх пазіцын разважаў пра выхаваўчае значэнне паэзіі, выказваў замілаванне да прыроды і роднага краю. Найбольш поўны зборнік твораў Ю.Маралеўскага «Вершы», выдадзены ў Вроцлаве ў 1983 г*
У 1812 г. пасля заканчэння Магілёўскай семінарыі пачынаў свой працоўны шлях у якасці выкладчыка Аршанскага духоўнага вучылішча будучы вядомы беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф Іван Іванавіч Насовіч.
І.І.Насовіч атрымаў выдатную адукацыю. Ён грунтоўна валодаў стараславянскай, лацінскай, грэчаскай і фран-
цузкай мовамі, вывучаў польскую і старажытнаяўрэйскую, дасканала ведаў старабеларускую і старарускую мовы. Праца ў Оршы выкладчыкам рускай мовы і славеснасці давала шырокія магчымасці для вывучэння моўнага асяроддзя Аршаншчыны, яе народнай творчасці, збору адметнага лексічнага і фразеалагічнага матэрыялу (успомнім, што Аршанская зямля доўгі час знакодзілася «на порубежье» — стыку 3 усходнеславянскіх народаў, а таму яе беларускамоўнае асяроддзе было густа насычана паланізмамі, русізмамі, запазычаннямі з іншых моў). Пазней гэтай тэмай зацікавіцца яшчэ адзін вядомы беларускі этнограф, фалькларыст, археолаг Еўдакім Раманаў. Значыць, зусім не выпадковыя былі вандроўкі маладога выкладчыка І.І.Насовіча ў ваколіцах Оршы, яго знаёмства са старажытным .Друцкам, легендарным Ковелем, літаратурнымі, фальклорнымі і этнаграфічнымі традыцыямі Аршанскай зямлі. Фразеалагічны і лексікаграфічны
матэрыялы (прыказкі, прымаўкі, загадкі, выслоўі, замовы, фразеалагізмы), сабраныя і вывучаныя І.І.Насовічам на Аршаншчыне, будуць выкарыстаны ў такіх яго
грунтоўных працах, як «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі» (за гэту працу І.І.Насовічу ў 1865 г. была прысуджана пачэсная Увараўская прэмія, рукапіс завершаны ў 1867 г.), фальклорна-этнаграфічных зборніках «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867), за які аўтару прысуджаны залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства, «Слоўнік беларускай мовы» (1870 г., Дзямідаўская прэмія 1865 г.) і інш.
І .І. Насовіч неаднаразова наведваў Аршаншчыну і пасля 1843 г., калі ён выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Мсціславе.
3 40-х гадоў XIX ст. з мастацкай культурай Аршаншчыны звязана жыццядзейнасць яшчэ адной славянскай знакамітасці — у 1849 г. ў фальварку Кахачын
* Можна зрабіць вывад пра аўтарытэтнасць зборніка. Калі ўлічыць, што апошні раз яго выдалі ў 1980 г. ў Варшаве. амаль праз 200 гадоў пасля напісання.
(недалёка ад Оршы*) пасяліўся вядомы польскі паэт-рамантык, удзельнік вызваленчага руху, даследчык прыроды Тамаш Зан. Гэта быў чалавек не толькі высокага творчага патэнцыялу, але, перш за ўсё, асоба надзвычайнай сілы волі і душэўнай чысціні. На Аршаншчыну прыехаў адзін з кіраўнікоў патрыятычнага і дэмакратычнага руху віленскай універсітэцкай моладзі (вядомыя студэнцкія таварыствы філаматаў, філарэтаў, прамяністых) чалавек, які на судовым працэсе 1823 г., каб выратаваць ад арышту сяброў, усю віну за дзейнасць арганізацыі ўзяў на сябе (пра гэты ўчынак Т. Зана ў знакамітай паэме «Дзяды» распавядаў А.Міцкевіч: «Я вамі кіраваў, каб збыць няволі путы, і абавязак мой — за вас прыняць пакуты»).
Т.Зан паводле прыгавора суда быў высланы ў Арэнбург, дзе пражыў 13 гадоў. Няўрымслівасць характару, імкненне да пастаяннай творчай дзейнасці прывялі Т. Зана спачатку да знаёмства з сусветна вядомым нямецкім натуралістам Аляксандрам Гумбальтам (знаходзіўся на Урале ў вучонай экспедыцыі), а потым пад уплывам апошняга — у прыродазнаўства як навуку. Вывучаў Т. Зан нетры, флору і фауну Урала, Прыуралля, Тургайскага стэпу, адкрыў радовішчы меднай руды (каля Троіцкай крэпасці), золата (у Зауральскім стэпе), нафты (каля Самары). Дзякуючы намаганням Т. Зана ў Арэнбургу быў адкрыты мінералагічны музей. У верасні 1833 г. для збору звестак пра паўстанне Пугачова ў Арэнбургу прыязджаў А.С.Пушкін. Ёсць меркаванне, што ў час наведвання музея Т.Зан і А.С.Пушкін маглі пазнаёміцца. Улічваючы значныя заслугі Тамаша Зана ў вывучэнні Урала і асабліва знаходку пакладаў золата, 3 мая 1837 г. «государь нмператор всеммлоставейше сонзволнл разрешлть Зану оставнть, буде пожелает, службу в Оренбургском крае, с правом продолжнть оную в другнх губерннях нлн возвратнться на роднну». 3 1841 г. Т. Зану было дазволена жыць у Пецярбургу, дзе ён працаваў бібліятэкарам у Горным інстытуце і рыхтаваў да выдання свае ўральскія працы (падрыхтаваны рукапіс у 120 друкаваных аркушаў знік). I толькі ў 1841 г. яму дазволілі вярнуцца на Беларусь, ды і то як супрацоўніку Пецярбургскага горнага інстытута. У 1844—1846 гг. ён працаваў у Лепельскім павеце інспекгарам казённых маёнткаў, дзе блізка сышоўся з сям’ёй Кусцінскіх (сябра Зана Міхаіл Кусцінскі стане вядомым археолагам).
У сябе на радзіме ён сустрэўся са сваімі сябрамі, тут знайшоў сваё каханне: у 1846 г. Т. Зан ажаніўся з прыгожай шляхцянкай з Маліноўшчыны, што на Маладзечаншчыне, Брыгідай Свентажэцкай. У адным з пісем да хроснай маці сына Віктара Марылі Путкамер Т. Зан пісаў пра сваю каханую: «Я убачыў у ёй самую Літву, якая вітае свайго сына з выгнання, убачыў у ёй анёла, які нагадвае мне маю маладосць, Боства, якое прадракае мне шчаслівую будучыню». У сваім фальварку Кахачын Т. Зан і памёр (7 ліпеня 1855 г.). Праўда, асаблівай радасці ад Кахачына, які ён купіў на распрадажы маёмасці князя Сангушкі на Магілёўшчыне, Т. Зан не адчуваў. Скардзячыся на адарванасць ад родных і блізкіх, сваіх віленскіх сяброў, Т. Зан у пісьме да той жа Марылі Путкамер пісаў: «Вязень над Віліяй, бадзяга над Уралам-ракой, жабрак і пакутнік над Нявой, хворы над Нёманам, чыноўнік над Дзвіной; не прытуліла мяне сяброўства на Літве, горная справа на Жмудзі, сваяцтва і вучоная сябрына на Чорнай, грамадзянства і набожнасць над Дняпром і на Белай Русі. Няўжо ж, пакуль жыву, буду вечным выгнаннікам і пілігрымам».
* У «Сішске населенных мест Могмлёвской гуОернян» значыцца, што фальварак Какоўчын знаходзіцца на тракце, складаецца з аднаго двара. Налічвае 7 мужчын, 5 жанчын і належыць да Смаленскай рымска-каталіцкай парафіі. Цяпер гэта в, Какоўчына Сенненскага раёна.
На шчасце, такія хвіліны роспачы і душэўнага адчаю хутка праходзілі. Побач была любімая сям’я, жанчына, якую кахаў ён і якая кахала яго, раслі чацвёра сыноў — Віктарын, Абдон, Клемент, Станіслаў, падтрымліваліся сувязі з сябрамі юнацкіх гадоў, шмат часу займала літаратурная творчасць, вывучэнне фальклору, мясцовых легенд і паданняў. Напрыклад, ёсць сведчанні, што Т. Зан у свой кахачынскі перыяд падтрымліваў цесную сувязь з польскім паэтам, перакладчыкам і мемуарыстам, сябрам па таварыстве філарэтаў Антонам Адынцом, які ў гэты час працаваў рэдактарам «Внленского вестннка». He забывалася юнацкая дружба з Адамам Міцкевічам і Ігнатам Дамейкам (жылі за межамі Расіі), Міхаілам Рукевічам і Ануфрыем Петрашкевічам (жылі ў Сібіры), Юзафам Кавалеўскім (жыў у Казані), Францішкам Малеўскім (працаваў у Пецярбургу), Янам Чачотам (хварэў і жыў на Навагрудчыне). Дарэчы, каб беларускамоўныя творы Я.Чачота набылі большае распаўсюджанне, Т.Зан пісаў на іх музыку і з ахвотай спяваў іх разам з сябрамі. Ды і сябры помнілі Т. Зана, самымі шчырымі словамі характарызавалі яго чалавечыя якасці. Вось як Ігнат Дамейка пісаў пра Т.Зана ў сваім лісце да паэта Багдана Залескага: «Быў Тамаш Зан, як кажуць, чалавекам з шырокімі схільнасцямі: грунтоўна ведаў прыродазнаўчыя і эксперыментальныя навукі, слыў добрым матэматыкам і паэтам, ведаў літаратуру і нашу гісторыю, старажытныя мовы; быў вялікім аматарам мастацтваў, у першую чаргу музыкі, якую Добра ведаў; выдатна спяваў. Сярэдняга росту, смуглаватага твару, з малымі агністымі вачыма і цёмнымі кучаравымі валасамі, з высокім ілбом, які трохі звужаўся ўверсе. Калі ён спяваў, імправізаваў, тады ад яго, казалі, ад чала і вачэй нібы сыходзілі праменні, якімі проста палоніў сэрцы усіх, хто яго слухаў. Умеў ён з аднолькавай лёгкасцю як зніжацца да разумення нявінных дзяцей, забаўляць іх і вучыць, так і ўступаць у палеміку з важнымі вучонымі і людзьмі шаноўнага веку. Заўсёды вясёлы, усмешлівага твару, жартаўлівы, любіў ён прыгожы слабы пол і разам з тым быў вельмі абыходаівы з ім; эстэтычны, улюблівы, ён не мог цярпець у маладьіх людзей самай малой непрыстойнасці, лёгкадумнасці, пажадлівасці, распусты. Ён даводзіў, што першая прыступка да несумленнасці, подласці і здрады — гэта нежаданне людзей стрымліваць у сабе грубыя схільнасці, абжорства і распуснасць, якія атручваюць навакольную атмасферу чадам і гніллю; ён казаў, што музыкай і паэзіяй, чысцінёй нораваў і любоўю можна ўратаваць ад канчатковага падзення самых сапсутых людзей. Ведалі і любілі яшчэ п.Тамаша за яго балады і трыялеты, якія спяваліся намі і да якіх ён сам пісаў музыку; чыталі мы з прыемнасцю яго паэму «Пан Твардоўскі», падбіраў ён таксама музыку да спеваў, якія прысылаў нам з Коўна Міцкевіч...». У далёкім ад суб’ектыўных ацэнак «Энцыклапедычным слоўніку» братоў Гранат чытаем пра Т. Зана: «Чалавек вялікай сілы волі і рэдкай душэўнай чысціні, ён быў кумірам моладзі, лічыўся ўвасабленнем вышэйшых рыс духу і карыстаўся велізарным уплывам».
Да месца будзе і некалькі спасылак на пісьмы А.Міцкевіча. У адным з іх, датаваным 8(20) студзеня 1839 г. і адрасаваным І.Дамейку, Міцкевіч паведамляе сябру, «што Тамаш ўжо ў Пецярбургу». У верасні 1855 г. ў размове з Грабоўскім А.Міцкевіч скажа: «Пасылаю табе лісток да 3. (Тамаша Зана — А.Р., Ю.Р.), які можаш сам прачытаць і пераканацца, што ён бяскрыўдны. 3. яго зразумее, а калі б трапіў у чужыя рукі, можна сказаць, што не яму напісаны. Многія беды, сярод якіх мы жылі, навучылі нас асцярожнасці, якая і сёння яшчэ ў тых краях вельмі патрэбна». Нарэшце, пісьмо А.Міцкевіча да самога Т.Зана (праўда, яно было напісана праз два месяцы пасля смерці Зана, аб чым, знаходзячыся ў Парыжы, А.Міцкевіч не ведаў): «Карыстаючыся рэдкім выпадкам, паведамляю табе, вельмі шаноўны і любы Пан, што я здаровы і ў маёй вялікай сям’і ўсё добра. Я рады
быў бы вельмі многа напісаць і пра сябе, і пра іншых, але мяркую, што не варта забіраць твой час, паўтараючы тое, што ты сам ведаеш пра тыя сямейныя клопаты, якія даўно ўжо мяне паглынулі і якім ніякага канца не відаць. Дык вось — ад канца гэтага працэсу залежыць і доля ўсяго нашага дома. Таму не здзіўляйся, што ні пра што іншае ані думаць, ані пісаць я не мог бы. Якраз праз гэтыя клопаты выпадзе мне, відаць, пусціцца ў новае далёкае падарожжа...»
А цяпер пра тое, што рабіла славу Т. Зану на Аршанскай зямлі як творцу, як паэту-рамантыку, чалавеку шырокіх літаратурных ведаў і магчымасцей. Адукаваны свет, інтэлігенцыя Аршаншчыны змаглі пазнаёміцца з аўтарам шырока вядомых на Віленшчыне камедыі «Грэцкія піражкі» (выкарыстаны матывы беларускага фальклору), паэмы «Табакерка», балад і паэм «Цыганка», «Свіцязь-возера», «Твардоўскі», «Бекіш», лірычных вершаў. Беларускія фальклорныя матывы, якімі былі пранізаны творы Тамаша Зана, — сведчанне разумення Занам вусна-паэтычнай тв'орчасці беларускага народа як прынцыпова важнай крыніцы абнаўлення літаратуры (К. .Цвірка). Паэмы, вершы, песні Т.Зана былі добра вядомы сярод навучэнцкай моладзі, ды і значнай часткі насельніцтва Смалян, Оршы, Магілёва, іншых прыдняпроўскіх мясцін. Вось, для прыкладу, радкі з твораў Т.Зана:
...А побач сялянскае бачым вяселле.
Глянь, колькі прывабных дзяўчат!
I хлопцаў удалых там шмат.
3 прытоптваннем скачуць. Ажно ўсе ўспацелі.
Нявесту, што ў бантах, унь дружкі абселі.
На плечы спадаюць не ў лад
Аж тры ручаі яе кос.
Трэ вочы яна ўжо — для слёз.
... А гэта вясёлае свята Купала.
Палае агонь ля ракі.
Дзяўчаты пры ім, дзецюкі.
Спяваюць і скачуць. Тут жартаў нямала.
Праз полымя скокнуўшы, любым з запалам
Даруюць падпал смельчакі.
А з боку матулі сядзяць -
На пары каханкаў глядзяць...
(«Табакерка», 1818)
Вольнасць дай хлопам — сам будзеш шчаслівы, багаты, Працу шануйце ўсе, музыкі сілу пазнайце.
Ніткі пачатак-канец — у клубку пашукайце...
Трэба ўсе зведаць нам — кола, кас, эліпс, каменьчык, Вочы, каханне, адчай, смеласць, вершы, праменьчык... Правіла знайце: зялёныя ягады ў садзе
3 часам паспеюць — па мудрай прыроды раскладзе
3 статкаў малых вырастаюць чароды... ,
(«Прамова на першай маёуцы прамяністых», 1820)
Анюта, Мілюта.
Лепей спеў, Чымся гнеў.
Бровы хмурыць, вочкі жмурыць.
Анюта-мілюта
Плакаць-грэх.
Неба — смех.
Адкрый губкі — дзе там зубкі? Шаль адвабны, тварык вабны, Анюта-мілюта.
(«Мінчук. Песня на матыў «Мікіта чы то-та»)
Ды і сам Тамаш Зан, нягледзячы на складанасці жыцця, не замыкаўся ў вузкім коле асабістых ці сямейных праблем, а вёў актыўную літаратурна-даследчую працу (вядома, напрыклад, што па падпісцы ён атрымаў выдадзены ў Коўне ў 1851 г. зборнік «Народныя песні пінскага люду» вядомага даследчыка беларускага фальклору Палесся Рамуальда Зянькевіча), часта бываў у Магілёве (сведчанне таму знаходзім у лісце Юзафа Грабоўскага да А. Міцкевіча), Оршы, Дуброўне, Віцебску, Смалянах. У Оршы, Смалянах сустракаўся з Ю.Грабоўскім, Чарноцкімі (іх сям’я жыла ў маёнтку Леднявічы ў 5 км ад Кахачына. Дарэчы, Міхаіл Чарноцкі, брат вядомага Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага, пахаваны ў Смалянах, на тых жа могілках, дзе знайшоў свой апошні прытулак «вечны выгнаннік» і паэт Т.Зан). Дэталёва жыццё і дзейнасць Т.Зана на Аршаншчыне яшчэ не вывучана. Але ўжо сам факт яго пражывання ў Кахачыне на працягу амаль 15 гадоў, безумоўна станоўча паўплываў на складванне культурнага асярод дзя, развіццё адукацыі і асветніцтва на Аршанскай зямлі. А яго словы, звернутыя да моладзі: «Любіце вашу бацькаўшчыну, Любоў да радзімы самае ўдзячнае пачуццё» і сёння гучаць патрыятычна і хвалююча.
XIX ст. для мастацкай культуры Аршаншчыны адметна і тым, што ў гэты перыяд яна развівалася не толькі на ўласнабеларускай глебе. Яна насіла адкрыты характар, не толькі ўспрымала ўплыў іншых нацыянальных культур (расійскай, польскай, яўрэйскай), але і сама знаходзіла магчымасці ўплываць на іх развіцце. Адным з накірункаў такога ўзаемадзеяння стаў удзел ураджэнцаў Аршанскай зямлі ў развіцці мастацкай культуры Расіі, галоўным чынам у сферы літаратуры і выяўленчага мастацтва. Размова, перш за ўсе, пойдзе пра перакладчыка і літаратуразнаўцу Міхаіла Паўлавіча Урончанку (1801—1854), паэта Пятра Васілевіча Шумахера (1817—1891) і мастака Сяргея Канстанцінавіча Заранку (1818—1870).
Міхаіл Урончанка, які нарадзіўся ў Копысі, вядомы ў расійскай нацыянальнай культуры як знакаміты тапограф, геадэзіст, даследчык. Для нас жа больш важкімі з’яўляюцца яго адносіны да мастацкай творчасці. Будучы перакладчык на рускую мову твораў І.Гётэ, У.Шэкспіра, Д.Ж.Байрана, А.Міцкевіча скончыў Магілёўскую мужчынскую гімназію (першапачатковыя веды атрымаў у Копысі, там жа пазнаёміўся з творамі М.Карамзіна, Г.Дзяржавіна, М.Лермантава), дзе аддаваў перавагу такім прадметам, як мовы і літаратура. Потым вучыўся на славянскім аддзяленні Маскоўскага універсітэта, але ў рэшце рэйгт (па розных абставінах) закончыў Віленскі універсітэт (тут і пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам). Так склалася, што лёс абраў для маладога чалавека ваенную службу. Ужо ў 1823 г. ў чыне прапаршчыка М.Урончанка праводзіў трыянгуляцыйныя (геадэзічныя) работы на тэрыторыі Віленскай губерні. Праца яму спадабалася, а каб атрымаць грунтоўныя веды па астраноміі і геадэзіі ён у 1824 г. паступіў у Дэрпцкі універсітэт. Менавіта тут, у Дэрпце, Міхаіл пазнаёміўся і пасябраваў з вядомым рускім паэтам Мікалаем Языкавым. Знаёмства гэта адыграла асаблівую ролю ў жыцці М. Урончанкі. Па-першае, менавіта Языкаў (як потым успамінаў сам М. Урончанка) адкрыў для
яго Пушкіна як грамадзяніна, бо з творчасцю паэта ён ужо быў знаёмы да Дэрпта; па-другое, менавіта Языкаў, ведаючы пра добрае валоданне М. Урончанкам нямецкай і англійскай моў, пераканаў і падштурхнуў яго да перакладчыцкай справы (М. Языкаў быў кансультантам і першым чытачом першых перакладаў М. Урончанкі). Таму ўжо ў 1827 г. ў часопісе «Московскйй телеграф» з’яўляюцца зробленыя М.Урончанкам пераклады Д.Ж.Байрана («Сон» і «Манфрэд») і У.Шэкспіра («Гамлет»). У гэтым жа часопісе пазней надрукаваны і пераклад паэмы А.Міцкевіча «Конрад Валенрод» (аб мужным змаганні літоўцаў з тэўтонскімі захопнікамі).
З’яўленне ў вядомым часопісе такіх значных перакладаў не засталося незаўважаным. Першым адгукнуўся вядомы «ненстовый Внссарнон» (В.Бялінскі), які станоўча ацаніў работу М.Урончанкі. А.С.Пушкін выказаўся больш канкрэтна: «Так, яны (пераклады — А.Р., Ю.Р.) добрыя, таму што даюць паняцце аб арыгінале, але тая бяда, што да кожнага верша Урончанкі — прычэплена гірка». Да заўвагі знакамітага творцы М.Урончанка аднёсся вельмі ўважліва, заўсёды памятаючы пра неабходнасць удасканалення перакладчыцкай справы.
Але жыццёвая сітуацыя не садзейнічала творчай дзейнасці М.Урончанкі як перакладчыка. Спачатку руска-турэцкая вайна 1828 г., а потым усталяванне дыпламатычных і ваенных адносін паміж Расіяй і Турцыяй запатрабавалі М.Урончанку як спецыяліста ў галіне геадэзіі, тапаграфіі і картаграфіі, які пры гэтым яшчэ і добра валодаў замежнымі мовамі, у тым ліку турэцкай і грэчаскай. У пачатку 1834 г. М.Урончанка выехаў з Валахі ў Канстанцінопаль і далей у Смірну (цяпер г. Ізмір на узбярэжжы Эгейскага мора), адкуль на працягу 1834—1835 гг. здзейсніў навуковыя экспедыцыі па горных маршрутах: Смірна — Ангора — Кастамонія — Сіноп — Самсун — Кесарыя — Нікамідзія — Нікея — Ксюджас Смірна; Смірна — Мугла — Айдзін — Конія — Ангора — Смірна; Смірна — Пяргам — Кітайю — Кабус — Куглу — Смірна. Экспедыцыі праходзілі ў вельмі складаных умовах. У адным са сваіх пісем у Расію ў сакавіку 1834 г. М.Урончанка пісаў: «Ударнл дождь, какого я до ныне не ввдел: казалось, что не каплн воды, a свннцовая дробь хлешет почта плотною массою. йные нз лошадей палн на коленн, другне остановнлнсь н старалнсь спрятать голову между передннмм ногамн. Дождь не переставал долго». Звяраючы з мясцовасцю аўстрыйскія карты, М.Урончанка знайшоў, што яны зусім не адпавядаюць сапраўднасці. I з’явіўся ў дзённіку такі запіс: «Обндно за всю ученую Европу — такне вракм, что Боже упасн! Рекн текут не так, фнгура озера означена наобум, а о городах н говорнть нечего...» За час экспедыцый М.Урончанка праехаў вярхом каля 10 тыс. вёрст, праводзячы астранамічныя назіранні і маршрутную здымку мясцовасці. Вынікам амаль што дзесяцігадовай дзейнасці М.Урончанкі ў Малой Азіі стала яго кніга «Обозренне Малой Азнн в нынешнем её состояннн» в 2-х частках з дадаткам журнала астранамічных назіранняў (1838, 1840) (атрымала высокую ацэнку П.Сямёнава-Цянь-Шанскага), якую М.Г.Чарнышэўскі назваў «первой кннгой русского о Турцнн». Вынікі працы ў Турцыі вылучылі М.Урончанку ў шэраг выдатных географаў Расіі. Толькі ў канцы 30-х гадоў XIX ст. М.Урончанка змог вярнуцца да перакладчыцкай справы, сканцэнтраваўшы ўвагу на творчасці I. Гётэ, І.Шылера, У.Шэкспіра. Вынікам актыўнай працы стала асобнае выданне ў 1844 г. пераклада «Фауста» І.В.Гётэ. Зноў жа крытычныя артыкулы былі толькі станоўчыя. Пры гэтым М.Урончанка як мастак-аматар аздабляў свае пераклады даволі прафесійнымі малюнкамі. Аб творчасці М.Урончанкі ў канцы 20-х — 40-я гады XIX ст. друкавалі аргыкулы практычна ўсе расійскія «тоўстыя» часопісы — «Московскмй телеграф» (1828, 1830—31), «Северные цветы» (1828), «Северная пчела»
(1837), «Современнмк» (1844, 1855), «Бнблнотека для чтення» (1844), «Отечественные заішскн» (1845) і інш.
3 1843 г. М. Урончанка працаваў у Міністэрстве народнай асветы, дзе курыраваў Варшаўскую навучальную акругу. У 1845 г. наш зямляк не толькі стаў адным з 17 членаў-заснавальнікаў Рускага геаграфічнага таварыства, у лік якіх уваходзілі такія вядомыя падарожнікі, як адміралы Ф.П.Літке і І.Ф.Крузенштэрн, акадэмікі К.М.Бэр і В.Я.Струве, але і быў абраны ў Савет таварыства.
Жыццё не лашчыла М. Урончанку. Ён хварэў на сухоты, у 1852 г. згубіў роднага брата і так ужо атрымалася, пгго на 53-м годзе жыцця не стала яго і самога. І.Панаеў, вядомы рэдактар заснаванага А.С.Пушкіным «Современннка», у некралогу на смерць Міхаіла Паўлавіча Урончанкі адзначаў: «Імя г. Урончанкі як перакладчыка Шэкспіра, Гётэ, Байрана, Міцкевіча... застанецца ганаровым імем у рускай літаратуры». Літаратурнай творчасці М.Урончанкі прысвяцілі свае кнігі расійскія шсьменнікі-публіцысты АУ.Герцэн і КА.Палявы.
Свае старонкі ў літаратурнае жыццё Расіі 2-й палавіны XIX ст. ўпісаў яшчэ адзін ураджэнец Аршанскай зямлі — паэт, артыст і літаратуразнавец Пётр Васілевіч Шумахер. Нарадзіўся П.В. Шумахер 23 ліпеня 1817 г. ў Оршы (хросным бацькам стаў будучы міністр фінансаў Расіі граф Я.Ф.Канкрын). Першапачатковую адукацыю Пётр Шумахер атрымаў у Аршанскім езуіцкім калегіуме. Шэсць гадоў вучобы пад кіраўніцтвам высокаадукаваных педагогаў (як правіла, яны валодалі некалькімі мовамі, былі людзьмі, праявіўшымі «сябе ў навуцы, у літаратуры, у галіне жывапісу») дазволілі юнаку атрымаць грунтоўныя веды як па прыродазнаўчых дысцыплінах, так і па мовах (скончыўшы вучобу, Пётр Шумахер свабодна валодаў англійскай і нямецкай, а пазней асвоіў французскую і італьянскую мовы).
Вучоба ў калегіуме настолькі глыбока запала ў душу будучага паэта, што ён, успамінаючы Оршу на схіле гадоў, пісаў:
Унылой старостн морозы
Бездушным холодом мертвят О юных днях жнвые грёзы, 14 знойной молодостн розы С годамн тратят аромат.
В сугробах снега мёрзнет сад, й только голые берёзы Напомннают мне те лозы, Что вызывалн вопль й слёзы Лет шестьдесят тому назад.
Даследчыкі творчасці П.В.Шумахера лічаць, што яго цікавасць да літаратурнай творчасці праявілася ў канцы 30-х гадоў (пасля пераезду з Оршы ў Пецярбург і вучобы ў камерцыйным вучылішчы). А першы друкаваны верш П.В.Шумахера датуецца 1842 г. (вершы паэта друкаваліся ў часопісе «Репертуар н Пантеон»), Але і ў тыя далёкія часы «паэзія творчасці» патрабавала падгрымкі і часцей за ўсе залежыла ад «прозы жыцця». Так адбылося і з Пятром Шумахерам. Замест літаратурнага памоста ён аказаўся ў Сібіры на пасадзе кіраўніка капальняў золата. I так было да канца 40-х гадоў XIX ст. Праўда, тут ёсць адна акалічнасць, якую нельга не ўспомніць. Менавіта ў час сваіх «камандзіровак» у Сібір П.В.Шумахер пазнаёміўся з дзекабрыстамі — лепшым сябрам А.С.Пушкіна І.І.Пушчыным, a таксама з С. Балконскім, І.Д.Якушкіным. Гэтыя сустрэчы аказалі ўплыў не толькі
на творчасць П.В.Шумахера, але і на яго светаўспрыманне, яго ацэнкі тагачаснага грамадства.
50-я гады ў жыцці П.В.Шумахера адметныя яго захапленнем тэатрам. Жывучы ў Пецярбургу, ён прымае самы актыўны ўдзел у дзейнасці Пецярбургскага артыстычнага таварыства, з вялікім поспехам выступае на тэатральнай сцэне. Актыўная літаратурная і тэатральная дзейнасць робяць яго добра вядомым у творчым асяроддзі горада. У канцы 50-х гадоў адбылася яшчэ адна значная для П.В.Шумахера падзея — у Ніжнім Ноўгарадзе ён пазнаёміўся з ужо добра вядомым у Расіі паэтам Тарасам Шаўчэнкам. Можна меркаваць, што яшчэ малавядомы ў расійскай літаратуры П.В.Шумахер і аўтар знакамітага «Кабзара» прыйшліся даспадобы адзін другому. Менавіта ў час гэтай сустрэчы Т.Шаўчэнка з вялікай зацікаўленасцю вывучыў першыя чатыры нумары часопіса «Калокол», які з 1858 г. выдавалі А.І.Герцэн і М.П.Агароў і з якімі Т.Шаўчэнку пазнаёміў Пётр Шумахер.
Збег жыццёвых абставін зноў прывёў П.В.Шумахера ў Сібір. У 60-я гады ён стаў даручэнцам генерал-губернатара М.М.Мураўёва-Амурскага, шмат ездзіў па Сібіры, вывучаючы гісторыю і культуру краю. У выніку ў часопісе «Русскнй архнв» у 1878—1879 гт. з’явіліся яго артыкулы пра матэрыяльную культуру народаў, што жылі ў Сібіры («Першыя рускія пасяленні на Сібірскім Усходзе» і інш.). Пасля вяртання ў Пецярбург П.В.Шумахер займаецца літаратурнай дзейнасцю. На працягу 10 гадоў ён актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Нскра» (дарэчы, у 60—70-я гады вершы П.В.Шумахера друкаваліся ў шматлікіх газетах і часопісах), рэдактар якога В.С. Курачкін высока цаніў талент П.В.Шумахера, пазней называў яго «замечательным поэтом-сатнрнком». «Стйхотворення его, всегда оршннальные по форме, нногда нсполнены юмором, многне нз ннх нмеют в высшей степенн серьёзное обшественное значенме как резкне сатнры». У гэты час усталёўваюцца сяброўскія і таварысцкія адносіны Шумахера з І.Тургеневым (у 1873 г. ў Берліне І.Тургенеў за свае грошы выдаў першы зборнік вершаў П.В.Шумахера «Монм землякам», а ў 1880 г. там жа выдаў і другую кніжку вершаў паэта), А.М.Майкавым, Я.П.Палонскім, А.А.Фетам. Вершы, эпіграмы П.В.Шумахера ў гэты час носяць востракрытычны характар, выкрываючы парадкі і норавы тагачаснага грамадства. Напрыклад, верш «Сказка о белом царе», у якім выкрываўся дэспатызм Мікалая I, шырока распаўсюджваўся ў рукапісных спісах. Наогул, сучаснікі параўноўвалі паэта з П. Ж. Беранжэ. Сам П.В.Шумахер трапляе ў поле зроку Пецярбургскага жандармскага ўпраўлення. Кніга твораў «Для всякого употреблення», якую ён меркаваў выдаць у 1871 г., была арыштавана прама ў друкарні і паводле пастановы суда спалена як небяспечная для рэжыму. (Цудам захаваўся адзіны экзэмпляр.) Нават для выдадзенай у 1879 г. адзінай прыжыццёвай кніжкі П.В.Шумахера «Шуткн последннх лет» творы адбіраў не ён сам, а чыноўнікі з цэнзурнага камітэта. Сатырычныя героі вершаў П.В.Шумахера — прыгоннік напярэдадні адмены прыгоннага права («Последннй нз могнкан», 1860), памешчык, які адправіўся ў замежны ваяж і які ніяк не мог прыняць замежнае жыццё: «й черт занес меня в Европу, в Росснн лучше не в прнмер» («Росснйскмй турнст», 1861), расійскі абывацель, для якога галоўная цікавасць да замежжа: «А водка какова там?» («Малаяраславецкія полнтакл», 1869). Крытыкуючы маніфест 19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права, П.В.Шумахер праўдзіва паказаў, што сяляне ўспрынялі рэформу насцярожана, баючыся падману. Вось радкі з верша «Хто яна?» (1862):
Тятька! Эвон что народу Собралось у кабака.
Ждут каку-то все слободу: «Тятька, кто она така?» — «Цыц! Нн шкнм! Пушай гугорют, Наше дело сторона...
Как возьмут тебя, да вспорют, Так узнаешь, кто она!»
Узмацненне рэакцыі прытупіла вастрыню палітычнай сатыры Шумахера. Ужо ў 70-я гады паяўляюцца вершы, прасякнутыя разгубленасцю, пачуццём адзіноты, эратычнымі матывамі («Крнкн разносчнков», 1872; «Какой я, Машенька, поэт», 1880).
На шчасце, гэта былі толькі імгненні душэўнай слабасці. Сутнасць творчасці П.В.Шумахера — у непрыняцці насілля, у разуменні грамадскай значнасці паэзіі. Вось верш «Я не певец в прндворном хоре» (пры жыцці паэта не друкаваўся):
Моя ославленная лнра не для лакеев н шутов... Где трон, корона н порфнра, Там нет поэзнн цветов.
Паэт марыў аб іншым жыцці народа:
Когда казна в вмдах дохода, He станет спанвать народ, й, отравляя жнзнь народа, Плодать н нніцнх, н снрот. Когда не станут патрнотов Гнать вон co службы помелом, А высочаййшх ндаотов
Дарнть фельдмаршальскйм жезлом. Когда мы все от сна воспрянем, Любовью к Родане горя.
Адчуваючы ўціск цэнзуры, аўтар з горыччу пісаў:
Поэта мнр — весь БоЖнй свет, А русской музе тракту нет, Везде заставы да гранмцы, Какой я, Машенька, поэт?
Паэзія П.В.Шумахера вылучаецца лёгкасцю рыфмоўкі, вобразнасцю. Шмат якія яго вершы ўяўляюць сабой своеасаблівыя сцэнкі, маналогі персанажаў, маюць форму куплетаў з рэфрэнам.
У 1870 г. П.В.Шумахер пераехаў у Маскву. Яго эпіграмы, вершы ў майстэрскім выкананні аўтара мелі вялікі поспех на вечарынах Маскоўскага артыстычнага гуртка. Але, на жаль, слабае здароў’е рабіла такія выступленні даволі рэдкімі. Да таго ж літаратурна-артыстычная дзейнасць не прыносіла дастатковых сродкаў для існавання. I толькі дзякуючы сябрам Пётр Шумахер пазбег поўнай беднасці.
Апошнія гады жыцця ён правёў у прытулку графа С. Шарамецева (тут жылі, дарэчы, і бяздомныя бедныя людзі), дзе падрыхтаваў да выдання збор сваіх твораў, які ўбачыў свет толькі ў 1902 г. Памёр паэт 11 мая 1891 г. і быў пахаваны ў Кускоўскім парку загараднага дома Шарамецевых, паводле свайго завяшчання — пад рабінай са шпакоўняй. Расійскія літаратурныя і артыстычныя часопісы адгукнуліся на смерць паэта некралогамі.
У 1937 г. ў Маскве ўбачыла свет найбольш поўнае выданне твораў П.В.Шумахера пад назваю «Стнхотворення п сатары» (цяпер гэта выданне з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю). У зборнік уключаны не толькі 176 твораў, але і дадзены поўны пералік вершаў, эпіграм, пародый (іх амаль 100), якія стварыў знакаміты аршанец.* Прывядзём некалькі ўрыўкаў лепшых эпіграм П.В.Шумахера:
Лукавый дедушка с граннтной высоты Глядат, как резвятся вокруг его ребята, Н думает себе: «О ммлые зверята, Какне, выросшл, вы будете скоты».
(«К памятнйку Крылова»)
Вчера угас егце одан лз тлпов,
Москве весьма лзвестных л знакомых, Тьмутаракансклй князь Нван Флллппов, Н в трауре оставлл насекомых.
(«На смерть булочнйка Фйлйппова»)
В мол безумные года
На чмстом небе летней ночл
Болыііая, яркая звезда Мол прлковывала очл. Теперь мне кажется смешна Сля небесная забава;
Теперь прлятна мне одна Звезда святого Станлслава.
(«Звезда»)
Монах стучлт в ворота рая, Апостол Пётр ему ответ: «Куда ты, рожа проклятая! Здесь вашей братве быть не след. Вы все печетесь о жлтейском, Влшь, словно боров, разжлрел; Должно быть, в члне архлрейском Ты всласть курятлнкл поел..» «Апостол, не остудлшл!
У каждого свол грехл;
Да говорл про кур потлше, Чтоб не пропелм петухл».
(«Прйтча»)
* У 1990 г. выдавецтва «Советскнй плсатель» выдала ў Маскве ў серыі «Класікі і сучаснасць» кнігу «Русская эпнграмма», дзе надрукаваны і творы нашага земляка Пятра Васілевіча Шумахера.
Найболып вядомым з ураджэнцаў Аршаншчыны ў галіне выяўленчага мастацтва з’яўляецца Сяргей Заранка, былы падданы князёў Любамірскіх (праўда, у сярэдзіне 20-х гадоў XIX ст. сям’я Нікіціных — такім было прозвішча бацькі будучага мастака — атрымае «вольную»), мастак, які стаў лаўрэатам медалёў і акадэмікам Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, прафесарам Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, вядомым наватарам у галіне мастацкай адукацыі (яго выхаванцамі сталі вядомыя рускія мастакі В.Р.Пяроў, У.Я.Макоўскі, І.М.Пранішнікаў, В.У.Пукіраў і інш.).
Што ж вылучае С.К. Заранку (і не толькі як нашага земляка) з кола вядомых рускіх мастакоў 2-й палавіны XIX ст.?
Па-першае, гарачае жаданне, нават нейкая ціхая апантанасць у жаданні стаць мастаком. Нарадзіўся С.К.Заранка 6 кастрычніка 1818 г. ў в. Ляды няперашняга Дубровенскага раёна. У юнацтве ён тры гады правучыўся ў казённай гімназіі на правах вольнаслухача. У 15 гадоў на яго плечы ляглі турботы пра выхаванне васьмярых братоў і сясцёр (у гэтым годзе памерла маці Сяргея, а бацька, ажаніўшыся ў другі раз, пераехаў у Смаленскую губерню). Ужо ў 12 гадоў ён бярэ ўрокі жывапісу ў аднаго з вучняў вялікага АТ.Венецыянава В.М.Аўрорына. У 16 гадоў у Таварыстве мастакоў ён просіць грошай для наведвання класаў малюнка ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. I у рэшце рэшт, дзякуючы добразычлівасці таго ж А.В.Венецыянава, атрымлівае магчымасць вучыцца ў акадэміі (у кнізе, дзевяліся запісы аб тых, хто наведваў Эрмітаж, С. Заранка значыцца вучнем Венецыянава з 1837 г.).
Па-другое, кароткі тэрмін пераходу ад вучнёўства да прызнання яго майстэрства мэтрамі акадэміі мастацтваў і надання яму звання вольнага мастака. Першай працай, якая атрымала прызнанне акадэмічнага Савета і за якую С.К.Заранка атрымаў Малы сярэбраны медаль, стала карціна «Выгляд фельдмаршальскай залы ў Зімовым палацы» (1838). За карціну «Выгляд Троннай залы» (1838) С.К.Заранка атрымаў званне вольнага мастака. Прывядзем словы вядомага рускага крытыка У.В.Стасава пра карціну Заранкі «Выгляд залы вучылішча правазнаўства з групамі настаўнікаў і выхаванцаў» (1841). Артыкул, праўда, прысвечаны выстаўцы карцін С.К.Заранкі ў 1881 г., але сутнасць ацэнкі ад гэтага не мяняецца. Падкрэсліўшы мастацкія якасці карціны, У.В.Стасаў адзначыў: «Представлена большая зала учлллша, по сю сторону двух дорлческлх колонн, разделяюіцлх её на две половлны... по зале бродят л слдят разные нашл товарліцл, у дверей — одан лз солдат столт, вытянувшлсь во фронт, в своём зелёном воротнлке л дллннополом сюртуке; по самой середлне, напередл, как водлтся, всё высшее начальство, длректор, «восплтателл» л «батюшка»... в шелковой ллловой рясе, к нему подходят под благословенля большле л малые, галунные л безгалунные... Но решлтельно на первом месте — Александр Серов в профлль, в мувдлре л co шпагой, с треуголкой... как будто «дежурный» по учлллшу... Он выінел очень похож тут, немножко вялый л унылый, отставлв л согнув одну ногу в колене, как всегда стоял... с болыной головой н крупнымн чертамл лнца». У.В.Стасов закончыў апісанне карціны словамі: «...портрет, как л вся картлна, не мог быть неудачен: картлну плсал Зарянко, впоследствлл столько знаменлтый сволмл портретамл, но тогда еіце не решавшлйся к нлм перейтл окончательно, несмотря на крупное своё мастерство, л больше державшмйся все еіцё только перспеістлв».
He каменціруючы У.В.Стасава, адзначым, што твор сведчыць пра ўменне аўтара адчуваць натуру і беражліва да яе адносіцца, і гэта з’яўляецца пераканаўчым доказам прыналежнасці мастака да венецыянаўскай школы. Трэба заўважыць, што карціну ствараў яшчэ малады, 22-гадовы мастак, і людзі, адлюстраваныя на
С.Заранка. Выгляд Бепай залы Зімовага палаца.
карціне, яму асабліва не пазіравалі. Але малады аўтар змог знайсці неабходную раўнавагу паміж партрэтным і інтэр’ерным бакамі выявы, перадаць характэрныя рысы сваіх мадэлей і надаць ім вялікую свабоду і натуральнасць. У 1843 г. Заранка намалюе карціну «Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора», за якую атрымае званне акадэміка «за нскусство н познання в жнвопнсном перспектнвном художестве».
Па-трэцяе, дасягненне мастацкіх вышынь у такім складаным жанры, як партрэтны жывапіс. В.Р.Бялінскі ў артыкуле «Погляд на рускую літаратуру 1847 rofla» адзначыў, што «верно спмсывать с действнтельностн может только талант, н как бы нп ннчтожно было пронзведенне в друтмх отношенмях, но чем более оно поражает верностью натуре, тем несомненнее талант его автора». С.К.Заранка ііпоў менавіта такім шляхам, што і сцвердзіў глыбокім і змястоўным паргрэтам вшэ-прэзідэнта акадэміі мастацтваў, знакамітага скульптара і мастака Ф.П.Талстога, «удавнтельным» паводле вызначэння У.В.Стасава. Апошні так ацаніў карціну С.П.Заранкі: «Настояіцнм шедевром является портрет Толстого, не только по нзумнтельной передаче бархата н соболя, но н по меткой характернстнке всей лнчноста орнгннала». У рускім паргрэтным жывапісе XIX ст. партрэт Талстога належыць да ліку лепшых. А яшчэ раней Заранка стварыў іншыя адметныя пар-
С.Заранка. Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора. 1843 г.
трэты: вядомага калекцыянера Ф.І.Пранішнікава (1844), АВенецыянава (1-я палавіна XIX ст.)
Партрэт А.Венецыянава быў настолькі важным для мастака, што ён трымаў яго ў сябе. I толькі пасля смерці мастака яго жонка перадала партрэт П.М.Траццякову. Сярод іншых партрэты опернага аргыста АПятрова, генерала Ламаноўскага. Някрасаўскі «Современннк» з вялікай пахвалой пісаў пра партрэты, створаныя С.К.Заранкай: «... Кроме необыкновенного сходства н отделкл, онн поражают уднвнтельной жмвостью: в ннх пойман внутренніій человек. Работы г. Зарянко не уступают работам Кмпренского, Варнеко н другнх лучшнх нашнх портретнстов». Дарэчы, за партрэт Ф.П.Талстога С.К.Заранку было нададзена ганаровае званне прафесара акадэміі. У дыпломе адзначана, што званне прысуджана мастаку за «особенное нскусство н отлнчные познання в жнвопнсном нсторнческом н портретном художестве». Назавем яшчэ некалькі партрэтаў, створаных С.К.Заранкам у 50-я гады XIX ст. Гэта, перш за ўсё, партрэты М.В.Варанцовай, І.П.Леснікава, АІ.Растоўцава, АС.Танеева, Н.В.Сакуравай, Ф.П.Літке, С.М.Галіцына, Н.С.Строганавай. Як майстар партрэта С.К.Заранка заваяваў прызнанне сучаснікаў і захаваў сваё прозвішча ў гісторыі партрэтнага жывапісу.
Па-чацвёртае, імкненне выпрацаваць і сфармуляваць асабістую сістэму выкладання мастацтва жывапісу. Першы перыяд выкладчыцкай дзейнасці ў Маскве
С.Заранка. Партрэт Ф.Талстога.
С.Заранка. Партрэт Ф.Пранішнікава.
С.Заранка. Партрэт А.Венецыянава.
С.Заранка. Партрэт А.Пятроеа.
С.Заранка. Партрэт М.Варанцовай.
С.Заранка. Партрэт княгіні Трубяцкой.
(1843—1846) плённых вынікаў С.К.Заранку не прынёс. Гэта быў перыяд і фарміравання самога мастака як творцы, і перыяд выношвання сваіх педагагічных ідэй, якія павінны былі стаць асновай мастацкай адукацыі. Назапашаны патэнцыял будзе рэалізаваны амаль праз 10 гадоў, калі, атрымаўшы званне прафесара, С.К.Заранка пачне працаваць інспектарам і прафесарам Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. I тут ён не здрадзіў свайму настаўніку АТ.Венецыянаву, замацаваўшы ў вучылішчы рэалістычныя традыцыі венецыянаўскай школы.
Педагагічная тэорыя С.К.Заранкі, як высветліцца пазней, выклікала пярэчанні акадэмічнай прафесуры. I вось чаму. Заранка быў супраць таго, каб штучна аддзяляць вывучэнне малюнка ад вывучэння жывапісу. «У прыродзе, — лічыў ён, — малюнак і асвятленне непарыўна зліты, і таму неверагодна, каб, малюючы прадметы, мастак так надоўга забываўся пра жывапіс». Апрача таго, ггры такой сістэме, адзначаў мастак, вучань, які на працягу чатырох гадоў вывучае тэхніку «тушеванмя», павінен потым вучыцца тэхніцы «жмвоішсн в том возрасте», калі ён ужо можа вызначаць і самастойныя задачы. I ўжо «моральные потребноста» пазбавяць яго ж самога «возможностн нзучнть вполне эта начала». Зробім тлумачэнне. С.К.Заранка выступаў супраць таго, каб навучанне жывапісу пачынаць з выявы «жнвого человека». Ён прапанаваў ісці ад больш простага: вучня спачатку трэба навучыць «ішсаць» (маляваць) простыя прадметы. Пры гэтым неабходна першачарговую ўвагу ўдзяляць натуральнаму асвятленню і вывуч^нню правіл перспектывы.
Адзначым, што галоўнай у мастацкай педагогіцы С.К.Заранкі была тэорыя аб узаемаадносінах малюнка і жывапісу. Кіруючай яго ідэяй стала задача, якую рашыць было амаль немагчыма — на аснове «научного» падыходу да жывапісу, дасягнуць у ёй «абсолют-
ного», поўнага «подобня» натуры. Гэта нармальная і, у рэшце рэшт, амаль недасягальная мэта, вызначала сабой кірунак і ход думак, і творчыя пошукі мастака. Былі і іншыя, як цяпер кажуць, інавацыйныя прапановы. Але, на жаль, яны не ўспрымаліся акадэмічнай прафесурай. Напрыклад, такая: акадэмічны тэзіс «высшая цель жнвопнсн — есть мнросозерцанне, вытекаюшее нз вдей о прекрасном н выраженное в прекрасных формах» С.К.Заранка дапаўняе, што ўсе творы, напісаныя па гэтых правілах, павінны захоўваць «натуральность» і «вйдймость» рэальных рэчаў. Яшчэ адзін тэзіс заранкаўскай тэорыі: «...нзучается компознцня н вообіце такая гармоннческая постановка предметов, чтобы... прн всём разнообразнн частных впечатленнй обшее впечатленне всегда было одно». Мастак лічыць — і гэта было галоўным правілам яго творчасці, — што вучні мастацкага кірунку павінны пісаць творы «на ймй самммн пркдуманные сюжеты. ...но ннкак не нм заданньіе». (Падкрэслена намі — А.Р., Ю.Р.)
Мабыць, у педагагічнай тэорыі С.К.Заранкі былі і штучнасць, і зафармалізаванасць, і прамалінейнасць. Але гэта не мае асаблівага значэння. Галоўнае, Hanada, у тым, каб аршанцы (а цяпер і дубровенцы) помнілі пра выдатнага MacTaxa С.К.Заранку і знаходзілі магчымасць для захавання гэтай памяці (напрыклад, правядзенне пленэра*, мастацкіх чытанняў, выставак у памяць знакамітага земляка і творцы).
Размова пра літаратурную частку мастацкай культуры Аршанскай зямлі будзе не зусім поўная, калі не адзначыць адносіны да гэгай зямлі і яе людзей сусветна вядомых літаратараў. Орша згадваецца ў раманах «Патоп» Г.Сянкевіча, «Пераяслаўская рада» Н.Рыбака, «Хмяльніцкі» ІЛі, «Пётр I» А.М.Талстога, «Зорьрлютыя» Б.Тумасава, «Сатурн» амаль
С.Заранка. Партрэт Н.Сакуравай.
С.Заранка. Партрэт А.Леснікавай.
* Дарэчы, на Дубровеншчыне ўжо колькі гадоў праводзіцца пленэр у памяць аб С.К.Заранку.
не бачны» В.Ардамацкага, «Вайна» І.Стаднюка, «Блакада» А.Чакоўскага, «Чорны замак Альшанскі» і «Каласы пад сярпом тваім» У.Караткевіча, аповесцях «Георгій Скарына» М.Садковіча і Я.Львова, «Цвярскі госць» В.Прыбытнова, «Пагоня на Грунвальд» К..Тарасава, «Апошні князь» і «Мсціслаўскі посах» Э.Ялугіна, «Навекі — дзевятнаццацігадовыя» Р.Бакланава, п’есах «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона і «Млын на Сініх Вірах» У.Караткевіча і інш. Пра Оршу пісалі Шолам-Алейхем і У.Іванаў, І.Эрэнбург і К.Сіманаў, І.Мележ і П.Броўка, Я.Сіпакоў і У.Корбан. Але мала ёсць на Белай Русі тэрыторый, якія знайшлі б сваё непасрэднае адлюстраванне ў творчасці такіх аўтараў, як АС.Пушкін, М.Ю.Лермантаў, А.К.Талстой. Мы маем на ўвазе перш за ўсе аповесць АС.Пушкіна «Станцыйны наглядчык», паэму М.Ю.Лермантава «Баярын Орша» і баладу А.К. Талстога «Васіль Шыбанаў».
Ёсць меркаванні, што паштовыя станцыі і пастаялыя двары Аршаншчыны (у Грышанах або Паграбёнцы, ЦІ яшчэ дзе-небудзь на Віцебска-Аршанскім адрэзку колішняга Екацярьінінскага шляху), якія праязджаў АС.Пушкін, накіроўваючыся ў 1820 г. ў паўднёвую ссылку, натхнілі яго на стварэнне аповесці «Станцыйны наглядчык».
Былі тут і царква, ад якой з’ехала дачка наглядчыка Дуня з залётным гусарам, было і мястэчка С., дзе жыў лекар, які прыязджаў да хворага гусара, недалёка быў і горад (магчыма, Орша), у які за больш кваліфікаваным лекарам ездзіў «человек» гусара, нарэшце, былі і могілкі, на якіх знайшоў апошняе «постонне» былы наглядчык. Ды і сам АС.Пушкін некалькі разоў праязджаў гэтым шляхам. Магчыма, гэта толькі наша фантазія. Але да яе ёсць усе падставы — дужа шмат супадзенняў з сюжэтамі і героямі «Станцыйнага наглядчыка».
Пісаў А.С.Пушкін і пра Дуброўну. У падрыхтоўчых тэкстах да «Гісторыі Пятра» чытаем: «На каждой станцнн Пётр пнсал пясьмо, нз Вязьмы — к Меньшнкову н адмнралу Головнну, нз Смоленска — к Долгорукому, торопя его быть с Преображенскнм полком в Смоленске; Меньшнкову, чтобы он выстуішл к Внльне; нз Дубровны — к смоленскому губернатору Салтыкову о вооруженнн шляхты, к Шереметьеву, к Нарышкнну о плане дорогн от Смоленска до Пскова.
25 января Петра в Дубровне встретнл Менышіков с донесеннем, что Гродно осаднл король. 14-го н 15-го, по показанню шведскнх нсторнков, русскне прн переправе его через Нёман былн побнты м отстугшлн...
...Пётр, остановясь в Дубровно н с воннского совету, пнсал в Мнтову через Александра Кнкнна — повеленне Боуру н Розену не отлучаться далеко от Мнтовы; Репннну быть осторожну н, буде король станет дожвдаться Рейншельда, то б непременно отступнлн...»
Больш канкрэтнай у адносінах да Аршанскай зямлі з’яўляецца паэма М.Ю.Лермантава «Баярын Орша» (1835), у галоўнага героя якой Міхаіла Оршы быў
...стары дом
На берегу Днепра крутом
Блнз рубежа Лнтвы чужой...
Адзін з даследчыкаў творчасці М.Ю.Лермантава С.М.Дурылін пісаў, што Лермантаў сутыкнуў Арсенія і боярнна Оршу «в самом удобном, нсторнческн оправданном месте: «на рубеже» лнтовском, там, где раньше всего вспыхнула соцнальная революцня начала XVII века,.. где появнлнсь первый н второй самозванцы н откуда набнралось основное ядро вольннцы Болотннкова».
Адпушчаны царом наведаць сваю вотчыну і дачку, якая жыла пад Оршай у час яго службы ў Маскве, баярын нечакана застаў дачку і слугу Арсенія ў момант іх прызнання ў каханні адзін аднаму. «Нем н недвнжмм он стоял, ...н сердце громко
бнлось в нём тоской, отчаяньем, стыдом», пакуль прымалася рашэнне — жорсткае і незвычайнае — пакараць смерцю хлопца і замураваць дачку ў замку. «Н в волны ключ от дверн той (дзе ён замкнуў сваю дачку — А.Р., Ю.Р.) он броснл снльною рукой». Жыццё ж размеркавала па-іншаму. Арсенію ўдалося ўцячы з-пад варты і схавацца на літоўскім баку ракі, каб потым з літоўскім войскам удзельнічаць у паходзе на Масковію. I вось тут, пасля адной з баявых сутычак, Арсеній у цяжка параненым маскалі пазнаў суровага баярына Оршу. Той таксама пазнаў Арсенія. Вось ён, іх апошні дыялог:
14 я узнал тебя!
Нн время, нн чужой наряд He нзменят зловеіцнй взгляд Н это бледное чело, Где преступленне н зло Печать оставнлн свою. Арсеннй! Так, я узнаю, Хотя могнлы на краю, Улыбку прежнюю твою 14 в ней шнпяшую змею! Я узнаю н голос твой Меж звуков стороны чужой, Которым ты, может быть, Его желаешь нзменнть. Твой умысел постнг я весь, Я знаю, для чего ты здесь. Но верный родане моей, He отверну теперь очей, Хоть ты б желал, нзменннк-лях, Прочесть в нмх блнзкой смертн страх, 14 сожаленье, н печаль...
Но знай, что жнзнн мне не жаль, А жаль лншь то, что час мой бнл, Покуда я не отомстнл;
Что не могу поднять меча, Что на руках монх с плеча Омытых кровью до локтей Злодеев родмны моей, Нн каплн кровм нет твоей!... Арсеннй:
Старнк! о прежнем .позабудь... Взглянн сюда, на эту грудь, Она не в ранах, как твоя, Но в ней жнвёт тоска-змея! Ты отоміцён вполне, давно, А кем н как — не всё ль равно? Но лучше мне скажн, молю, Где отышу я дочь твою?
От рук врагов землн твоей, І4х поцелуев н мечей, Хоть сам теперь меж нммм я, Её спаста я поклялся!
I стары ваяр не вьггрымаў. Ён адкрыў сваю страшэнную тайну:
Скачл, скорей, в мой старый дом, Там дочь моя; нм ночь, нн днём He ест, не спнт, всё ждёт да ждёт, Покуда мнлый не првдёт! Спешн ... уж блнзок мой конец, Теперь обмженный отец Для вас лншь страшен как мертвец! ...Он обернул лнцо к земле, Вдруг протянулся, захрнпел, й — Дух от тела отлетел...
Што ж убачыў Арсеній у тым знаёмым доме «на берегу Днепра крутом»?
— Громаду белую костей Н желтый череп без очей С улыбкой вечной н немой Вот что узрел он пред собой. Густая, длннная коса, Плеч беломраморных краса, Рассыпавшмсь, к сухнм костям Кой-где прнлнпнула... н там, Где сердце чнстое такой Любовью бнлось огневой, Давно без пмшл уж бродал Кровавый червь — жнлец могнл!
Арсеній прымае рашэнне: «Нду отсюда навсегда без дум, без целн н труда, одан с тоской во тьме ночной, н вьюга след завеет мой!..»
«Сейчас угшлся я «Оршею», — пісаў В.Р.Бялінскі Боткіну летам 1842 г. — Есть места убнйственно хорошле, а тон целого — страшное, днкое наслажденне». У той жа час рускі крытык бачыў і недахопы паэмы: ён пісаў, што гэты твор «не только слегка начертанное, но даже детское, где большей частью ложны н нравы н костюмы». Але яго прыводзіла ў захапленне, што ў гэтым «дзіцячым» тварэнні «веет дух, перед которым потускнеет не одно художественное промзведенне».
Сцвярджаючы ў адной з нататак 1843 г., што пафас паэзіі М.Ю.Лермантава заключаецца «в нравственных вопросах о судьбе н правах человеческой лнчностн», В.Р.Бялінскі ў якасці прыкладу прыводзіў менавіта «Баярына Оршу»: «Для кого доступна велнкая мысль лучшей поэмы его «Боярмн Орша», — пісаў ён, — ...те поймут нас н согласятся с намн».
Быў ці не быў Андрэй Курбскі ўладальнікам Смалян — не ўстаноўлена. Але фактам з’яўляецца тос, што яго верны слуга «стремянной» Васіль Шыбанаў увайшоў у гісторыю Смалян, праўда, літаратурную. Яго лёс і рэальныя падзеі XVI ст., якія маюць дачыненне і да Смалян, сталі асновай сюжэта балады А.К. Талстога «Васіль Шыбанаў».
Чым жа прыцягвае чытача гэты невялікі, усяго ў 144 радкі паэтычны твор?
Па-перійае, тым, што прысвечаны ён канкрэтнай падзеі ў Расійскай гісторыі 2-й палавіны XVI ст., калі набліжаны да цара Івана IV Грознага знакаміты ваявода Андрэй Курбскі ў 1564 г. ўцёк у ВКЛ.
Князь Курбскнй от царского гнева бежал. С нмм Васька Шнбанов, стремянный. ...й князь доскакал. Под лнтовскнм шатром Опальный снднт воевода, Стоят в нзумленье лнтовцы кругом, Без шапок толпятся у входа, Всяк русскому внтязю честь воздаёт: Недаром давнтся лнтовскнй народ, й ходят нх головы кругом: «Князь Курбскнй сам сделался другом».
I не толькі ўцёк, але ў шырока вядомай перапісцы з царом рэзка крытыкаваў яго за жорсткасць і непрывабную палітыку ў адносінах да баярства:
Но князя не радует новая честь йсполнен он желчм н злобы; Готовнтся Курбскмй царю перечесть Дупш оскорбленной зазнобы: «Что долго в себе я таю н ношу, To все я пространно к царю напншу, Скажу напряммк, без шпіба, За все его ласкн спаснбо». й пншет боярнн всю ночь напролет, Перо его местню дышмт, Прочтёт, улыбнется, н снова прочтёт, й снова без отдыха пмшет, й злымм словамн язвнт он царя, й вот уж, когда занялася заря, Поспело ему на отраду Посланне, полное яду.
I тут другая адметнасць — уславіць вернасць грамадзянскаму абавязку, адданасць службе і пасадзе, якую чалавек абраў для сябе. Ведаючы, чым можа скончыцца паездка ў Масковію з такім пасланнем, Васіль Шыбанаў прапануе сваю паслугу Курбскаму:
Шнбанов в ответ господану: «Добро! Тебе здесь нужнее твое серебро, А я передам н за мукм Пнсьмо твоё в царскне рукн».
Такім чынам Шыбанаў аказаўся ў Маскве.
...Вдруг едет гонец, раздвнгает народ, Над шапкою держйт посланье. й спрыгнул с коня он поспешно долой, К царю йоанну подходнт пешой й молвнт ему, не бледнея: «От Курбского князя Андрея!» Подай сюда грамоту, дерзкнй гонец! й в ногу Шмбанова острый конец Жезла своего он вонзает, Налёг на костыль...
Шнбанов молчал. йз пронзённой ногн
Кровь алым струнлася током, й царь на спокойное око слугн Взнрал нспытуюшнм оком.
й молвлл так царь: «Да, боярнн твой прав, й нет уж мне жнзнм отрадной,
Кровь добрых н снльных ногамм поправ, Я пёс недостойный н смрадный!
Гонец, ты не раб, но товаршц н друг, й много, знать, верных у Курбского слуг, Что выдал тебя за бесценок!
Ступай же с Малютой в застенок».
Пытают н мучат гонца палачн, Друг к другу прнходят на смену: «Товаршцей Курбского ты улнчн, Открой нх собачью нзмену!»
й царь вопрошает: «Ну что же гонец?
Назвал лм он вора друзей наконец?»
«Царь, слово его все еднно:
Он славнт свого господана!»
День меркнет, прнходмт ночная пора,
Скрнпят у застенка ворота,
Заплечные входят опять мастера,
Опять зачалася работа.
«Ну, что же, назвал лн злодеев гонец?»
«Царь, блнзок ему уж прнходнт конец,
Но слово его все едано,
Он славнт свого господнна...»
He прадаўся цару Васіль Шыбанаў. Апошнія яго словы ў паэтычнай форме А.К.Талстой перадаў наступным чынам:
«Услышь меня, боже, в предсмертный мой час,
Простн моего господана!
Язык мой немеет, н взор мой угас,
Но слово моё все едано:
За грозного, боже, царя я молюсь,
За нашу святую, велмкую Русь, й твердо жду смерта желанной!» Так умер Шнбанов, стремянный.
Такія вось тры розныя творы, розныя сюжэты, розныя аўтарскія задумкі, розныя ў выкананні. Але яны пераканаўча сведчаць, што гісторыя Аршанскай зямлі дае шмат падзей і асоб, вартых іх літаратурна-мастацкага ўвасаблення.
Гісторыя і культура Оршы знойдуць сваё месца і ў творчасці беларускіх аўтараў. Больш за іншых ім удзеліць увагу Уладзімір Караткевіч. I не толькі таму, што ў Оршы ён нарадзіўся, вырас і з дняпроўскіх берагоў крочыў у літаратурны свет. Яго галоўным чынам прыцягвала і малавывучаная аршанская гісторыя, жыццё і дзейнасць знакамітых гістарычных асоб і творцаў мастацкай культуры, нават рознага роду
авантурыстаў, без чаго мастацкае даследаванне гістарычнага працэсу амаль немагчыма. Па сутнасці, гэта быў літаратурны прарыў у гісторыю зямлі Аршанскай.
Сляды «сівой мінуўшчыны» зноў і зноў вялі У.Караткевіча на Аршаншчыну, Дубровеншчыну, тэрыторыі, якія былі недалёка ад яе ці межавалі з ёю (Рагачоў, Магілёў, Мсціслаў). Таму са старонак раманаў і аповесцей, апавяданняў і эсэ, з радкоў вершаў і паэм перад чытачом паўстаюць «Куцеінскія старцы» і князь Ксаверый Любамірскі (раман «Каласы пад сярпом тваім»), бунтар Раман Ракутовіч (аповесць «Сівая легенда») і легендарны Машэка (верш «Машэка»), авантурыст і жыццялюб Гервасій Выліваха з-пад Рагачова (аповесць «Ладдзя Роспачы»), аршанскія мяшчане, якія разам з віцяблянамі падняліся ў 1623 г. супраць уніяцкага засілля (трагедыя «Званы Віцебска») і кіраўнікі і ўдзельнікі Крычаўскага паўстання на Магілёўшчыне ў 1743—1744 гг. (трагедыя «Маці Урагану») і інш. Чытач даведаецца пра знакамітае «аршанскае поле» (месца пад Куцейнам, дзе ў 1514 г. войска ВКЛ атрымала перамогу над маскоўскай раццю), Куцеінскую Маці Божую (абраз з Куцеінскага манастыра пад Оршай, якая ў тыя далёкія часы лічылася ўзорам для тых, хто пісаў абразы), «Уступную каралеўскую грамату аб павіннасцях мяшчан аршанскіх» (даравана Оршы каралём польскім Жыгімонтам III Вазай 2 лістапада 1593 г.), «Мост на крыві» (месца сутычак бедных і багатых у Оршы) і г.д. Апісанні адных (напрыклад, абраза Маці Божай Куцеінскай, прататыпам якой служыў абраз Казанскай Маці Божай, які захаваўся ў жаночым Куцеінскім Успенскім манастыры, ці сапраўдная гісторыя з жыцця князя Ксаверыя Любамірскага) больш глыбокія і разнапланавыя, другія ж толькі называюцца (напрыклад, «аршанскі агонь» ці «мост на крыві»), але факты з гісторыі і культуры Аршанскага краю, узятыя разам і занатаваныя ў творах, даюць уражлівую карціну жыцця і змагання беларусаў у Верхнім Падняпроўі ад старажытнасці да нашых дзён.
Некалькі слоў пра паэзію. У сваёй ранняй паэме «Зямля дзядоў» (пачыналася ў 1950 г. ў Рагачове) У.Караткевіч згадаў «руіны замка «каралевы Боны» і над Дняпром шырокім курганы», «Збароў, дзе некалі мая матуля (У.Караткевіча — А.Р., Ю.Р.) вясковаю настаўніцай была», капліцу «над бабчынай магілаю старой», дзядзьку-рыбака, дом «пад рагатаю таполяй», дзе «расце на змену самы меншы — брат».
Пасля заканчэння Кіеўскага універсітэта імя Т.Р.Шаўчэнкі і вяртання ў Оршу, У.Караткевіч у вершы «Вагеньчык у яблынным садзе» пісаў, што «у старасвецкай хаце, у дзедаўскім родным гняздзе» было «добра так, як нідзе», бо «з гэтай няяркай зямліцы... наш корань (Караткевічаў — А.Р., Ю.Р.) у свет пайшоў».
У канцэнтраваным выглядзе пачуцці У. Караткевіча да Оршы знайшлі свае адлюстраванне ў вершы «Орша», надрукаваным у № 3 часопіса «Полымя» за 1956 г. Вось радкі з яго:
Яна не блішчыць красою, А ў сэрца навек запала 3 паркам сваім змарнелым 3 сваёй Кабыляцкай гарой, 3 лянівай сястрой Аршыцай, Што летам бруіцца памалу У шырокі, як песня наша, Магутны, сівы Дняпро. Хаткі, што да абрыву, Як ластавак гнёзды, туляцца — Родныя і дарагія,
Як поціск сяброўскай рукі; Брук, размыты дажджамі, Пыльныя ўскраін вуліцы, Куродым на сценах будынкаў, Дальнія цягнікі...
...Калісьці... Было і такое... Хацелі пазбавіць крылляў... Быдлам нас называлі, А усё ж такі мы былі Нязломнымі ў чорнай бядоце, Гордымі і ў бяссіллі.
Бо род наш быў пралетарскі. А рукі — у чорным вуглі Мы паціскалі плячыма, Калі нам з пагардай казалі, Жадаючы ў час вясёлы Рабочы наш род абсмяяць: «Знаёмяцца ў вас на вапне, На вапне вы нараджаліся, Вапна ўсіх вас карміла, У вапне вам і ляжаць».
Паслухайце: наш ён, наш горад, Няхай і суровы часам,— Працоўнае гордае права Здабыў ў цяжкай барацьбе, Гэта наш родны горад, Яму не патрэбны прыкрасы, Ен сам для сябе прыкраса I гордасць — сам для сябе... ...Як толькі цёмнаю ноччу Вочы свае закрываю, Адразу я Оршу бачу 3 яе няяркай красой, 3 бярозамі над Аршыцай, 3 вясёлым сонейкам мая, 3 блакітам першых пралесак У косах каханай маёй.
Тут нарадзіліся думкі, Воля, імкненні, жаданні, Тут стаў я сынам краіны, Абпален яе агнём...
Таму і люблю я Оршу Першым вялікім каханнем, Якое не знікне, пэўна, Нават з маім жыццём.
Верш пачынаючага паэта... Але ў ім ёсць і ўзнёслы рамантызм, і патрыятычныя пачуцці, і цяга да спасціжэння аршанскай гісторыі. Пройдзе яшчэ... гадоў і ў друку з’явіцца нарыс «Рша камен», прысвечаны 900-годдзю Оршы.
ГЛАВА IV
Рамяство і ндродныя
МАСТАЦКІЯ ПрОМЫСАЫ АрШДНСКДЙ ЗЯМЛІ»
Аснову рамесніцкай вытворчасці, якая з’яўлялася вызначальнай на Аршанскай зямлі ў IX—XVIII стст., склала вытворчая і побытавая дзейнасць плямён днепрадзвінскай, зарубінецкай і банцараўскай археалагічных культур. Насельніцтва гарадзішч і неўмацаваных адкрытых паселішчаў займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, хатнімі рамёствамі.
Вылучэнне рамяства з сельскай гаспадаркі вяло да канцэнтрацыі яго ў асобных населеных пунктах, якія, як правіла, мелі зручнае геаграфічнае становішча. Пры гэтым спецыялізацыя рамяства ішла па чыста сярэдневяковым прынцыпе — не па матэрыяле, а па гатовым вырабе. Напрыклад, шчытнік павінен быў умець і каваць сталь, і рабіць драўляную аснову шчыта, і абрамляць яго скуранымі рамянямі. Вытворчасць рамесных вырабаў ператваралася ў асобны занятак, які значна адрозніваўся і ад земляробства, і ад жывёлагадоўлі. 3 другога боку, такая дзейнасць вяла да неабходнасці абмену вырабамі, а значыць, да развіцця гандлю як адносна новай сферы дзейнасці і паяўлення гандляроў як новай грамадскай праслойкі. Устанаўленню і развіццю гандлёвых сувязей Аршанскай зямлі з іншымі краінамі спрыяла і тое, што зямля гэта знаходзілася на знакамітым водным шляху «з вараг у грэкі». А менавіта гандаль спрыяў заселенасці і развітасці зямель у даступных ддя водных шляхоў месцах.
Вядомы гісторык Л.В.Аляксееў, які на працягу многіх гадоў вывучаў Полацкую зямлю, таксама зрабіў вывад, што параўнальна раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля (Аршаншчына, як і ўсё Верхняе Падняпроўе, у той час падпарадкоўвалася Полацку) больш усяго абавязана гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй.
Пахавальныя пасудзіны з курганоў у в. Сінчукі пад Друцкам.
Зразумела, што гарады не маглі быць ізаляваныя ад сваіх ваколіц, таму што ў межах адпаведнай тэрыторыі вызначалася іх гаспадарчая, гандлёвая і ваенная ролі. Гарады феадальнай эпохі былі цэнтрамі таварнай вытворчасці і абмену, які б гранічны характар гэта вытворчасць і абмен не мелі. З’яўленне гарадоў садзейнічала асіміляцыі мясцовага неславянскага насельніцтва, значна паскараючы гэты працэс. He заглыбляючыся ў аналіз асаблівасцей жыцця і побыту раннесярэдневяковага горада, адзначым тое, што мае непасрэдныя адносіны да тэмы даследавання. Гэта — рамяство. Менавіта яго развіццё стварыла тое новае, што рабіла горад «пунктам росту» феадальнага грамадства, спрыяла развіццю рамяства (кавальства і цяслярства, ювелірнай справы і інш.), складванню ў сярэдневяковым горадзе новай сацыяльнай структуры. Аб тым, што рамесная вытворчасць адыгрывала ў жыцці гарадоў вядучую ролю, сведчаць матэрыялы археалагічных раскопак на Беларусі.
Гісторыя сцвярджае, што галоўным рамяством, ад якога заўсёды залежала развіццё іншых галін вытворчасці і гандлю, было кавальства. Пераканальныя пацвярджэнні гэтаму даюць працы савецкіх і беларускіх археолагаў, якія даследавалі Друцк, Копысь, Оршу, іншыя месцы Аршанскай зямлі. Паводле А.Дз.Кавалёва, Л.В.Аляксеева, Г.В.Штыхава, В.МЛяўко, С.МДубінскага, Ю.ІДрагуна, іншых даследчыкаў жыццядзейнасці гэтай тэрыторыі ў раннім і познім сярэдневякоўі, можна зрабіць грунтоўныя вывады аб перыядах у развіцці кавальства, яго відах і кірунках, тыпах вырабаў, тэхналагічных працэсах, арэале распаўсюджвання, у рэшце рэшт, аб сыравінных запасах і рынках збыту вырабленай прадукцыі. I спачатку аб перыядах развіцця кавальства. Аналіз археалагічных знаходак, іх вывучэнне дае права на выдзяленне чатырох перыядаў.
Першы перыяд (канец IX — пач. XII ст.). калі па аналогіі з наўгарод-
скай жалезаапрацоўкай, развіццё кавальства стрымлівалася вотчынным спосабам жыццядзейнасці славянскіх плямён. Характэрнай асаблівасцю гэтага перыяду
Рэчы з курганоў.
з’яўляецца праца на заказ. Рамесны цэнтр у гэты час складае з вясковым насельніцтвам цэльны эканамічны арганізм. Гэта час паступовага ўдасканальвання кавальскай тэхнікі і тэхналогіі. Напрыклад, у вытворчасці нажоў шырокае распаўсюджанне атрымаў такі тэхналагічны прыём, як вытворчасць па схеме трохпалоснага пакета.
Другі перыяд (XII—XIII стст.) характарызуецца павелічэннем асартыменту вырабленай прадукцыі, шырокім распаўсюджваннем кавальскай справы, асаблівым «гібрыдным» характарам вытворчасці рэчаў утылітарна-мастацкага прызначэння. Пры гэтым развіццё кавальства вяло не толькі да вылучэння металургіі жалеза з кавальства, але і да дыферэнцыяцыі ў самой жалезаапрацоўцы, спецыялізацыі на канкрэтныя катэгорыі прадукцыі кавальства. У гэты час «трохпалоска» выцясняецца такімі тэхналагічнымі працэсамі, як цэментацыя жалеза, наварка стальных палос на жалезную аснову, выкарыстанне шматкампанентных сплаваў з дамешкамі волава і свінца і інш.
Трэці перыяд ахоплівае перыяд позняга сярэдневякоўя (XIV— XVIII стст.)*. Характэрнай яго асаблівасцю з’яўляецца арганізацыя ў месцах канцэнтрацыі кавалёў прафесійньк цэхаў, далейшае вылучэнне з кавальства і металаапрацоўкі новых відаў рамёстваў (напрыклад, вытворчасць агнястрэльнай зброі), рост майстэрства вытворцаў утылітарна-мастацкай прадукцыі, рэгулярны тавараабмен і шырокае развіццё гандлёвых сувязей. Ідзе рэзкае павелічэнне рамеснікаў, якія
* Паводле гістарычнай перыядызацыі.
Археалагічныя знаходкі.
абслугоўвалі шырокія слаі насельніцтва (шаўцы, краўцы, кавалі, ганчары, цесляры, хлебнікі і г.д.) і адначасова зніжаецца колькасць «мастеров ремесленных дел», якія працавалі на заказчыка ці багатага пакупніка (залатых і сярэбраных спраў майстроў, збройнікаў, рэзчыкаў па дрэве і г.д.). Адной з характэрных рыс гэтага часу з’яўляецца масавы вываз майстроў па розных прычынах з зямлі Аршанскай у Маскоўскую дзяржаву.
Чацвёрты перыяд (з сярэдзіны XIX ст,) звязаны з фарміраваннем і развіццём капіталістычнага грамадства, г.зн. KaHeu XVIII—XIX стст. Тут гаспадараць новыя прынцыпы арганізацыі працы, новыя тэхналогіі, вытворчасць прадукцыі канчаткова губляе рысы сваёй адметнасці, становіцца на выт^орчы паток.
У плане азначанай праблематыкі найбольшую цікавасць уяўляюць тры першыя перыяды. Дзякуючы археолагам, у Оршы, Друцку, Копысі знойдзены шматлікія кавальскія вырабы, датуемыя канцом IX—XI ст., якія пераканаўча сведчаць аб шматпланавасці прызна-
чэння і выкарыстання створаных рэчаў.
Па-першае (і гэта найбольш багатая група знаходак), вызначаюцца вырабы вытворчага і побытавага характару, прызначаныя для працы і дамашняга выкарыстання як у горадзе, так і ў вёсцы. У Оршы, напрыклад, знойдзены чатыры нажы і каса, у Копысі — 9 нажоў і серп (дарэчы, серп зроблены з металу, які ўтрымліваў значную колькасць шлакавых дамешкаў, што з’яўляецца яшчэ адным доказам добра развітага кавальства), у Друцку — акоўкі ад драўляных лапат, у Друцку і Оршы — сашнікі і г.д. Нажы, як правіла, невялікія, з лязом да 10 см. Сустракаюцца і даволі мініяцюрныя, якія, на думку археолагаў, маглі выкарыстоўвацца для галення. Іх насілі на поясе, у тым ліку і жанчыны.
Знойдзены таксама навясныя замкі двух тыпаў, адзін з якіх меў бакавую Т-падобную адтуліну для плоскага ключа. Аб тым, што гэта быў мясцовы выраб, сведчыць ключ індывідуальнай канструкцыі з невялікай вітападобнай шчылінай (такія замкі будуць знойдзены ў Ноўгарадзе ў культурным пласце XIII ст.). Археолагі сведчаць, што камбінаваныя, у тым ліку і цыліндрычныя, замкі ў гарадах Аршанскай зямлі вырабляліся з 2-й палавіны X ст. і да канца XII ст. 3 канца XII сг. і ў XIII ст. тут будуць вырабляць навясныя цыліндрычныя замкі з каленчатымі ключамі. Яны камбінаваныя — для корпуса замка выкарыстоўвалі каляровыя металы, а дужка рабілася з жалеза. Знойдзены таксама 2-лязовыя нажы, нажы з касцянымі ручкамі, ключы, спружыны і шарнірныя нажніцы, сякеры, долаты, шылы, дужкі ад замкоў і вёдраў, спражкі, петлі ад куфраў, патэльня, медарэзка, крэсівы (агнівы) 2 тыпаў — абаранкападобныя з язычком (Друцк) і авальныя (Друцк, Орша) і г.д.
Па-другое, група вырабаў, якія мелі адносіны да ваеннай справы, рыштунак конніка і конская збруя і часцей за ўсё сустракаюцца ў замках —зброя, абарон-
чыя даспехі. Вось невялікі пералік такіх рэчаў: дэталі мячоў і шабляў, шылападобныя наканечнікі стрэл (Друцк, Орша), наканечнікі зброі бліжняга бою — коп’яў, суліц, булавы баявых сякер, два бронзавыя кісцяні — адзін грушападобны з пятлёй зверху і другі — з кольцам, на якім маюцца бугорчатыя пукатасці на тулаве, 2-вышынныя ўтулкавыя наканечнікі стрэл VIII—XII стст., бронзавае наверша булавы XII ст. з чатырма вялікімі цэнтральнымі выступамі і васьмю малымі крайнімі шыпамі, перакрыжжа шаблі (Копысь), абарончыя даспехі — фрагменты кальчугі і панцыра (Друцк) і інш., цуглі, стрэмя. Асаблівую цікавасць выклікаюць шпоры. Яны цікавыя тым, што шмат якія з іх маюць канкрэтны адрас месца вытворчасці. У Друцку, напрыклад, у X—XII стст. асабліва папулярным быў выраб цугляў, якія складаліся з 2 кольцаў і 2 рухомых звенняў; у Копысі вырабляліся стрэмя кольцападобнай формы і шпоры са стрыжнепадобным шыпам. Такія цуглі, як правіла, выкарыстоўвалі багатыя воіны ў X—XII стст. Аршанскія майстры выраблялі падпружныя спражкі і скрабніцы для чысткі коней з адным пласцінчатым грэбенем.
Па-трэцяе, такія цікавыя знаходкі (з боку іх функцыянальнага прызначэння) як металічныя (бронзавыя) засцежкі ад пераплётаў кніг (значыць, кнігі былі дастаткова дарагія, калі афармляліся ў пераплёт з засцежкамі) знойдзены ў Друцку на месцы, дзе, магчыма, магла быць майстэрня такіх рэчаў, а таксама пісалы з фігурнымі выразамі на лапатачцы (Друцк) і больш простыя пісалы (в. Чаркасова, Друцк, Копысь). У ходзе раскопак пад кіраўніцтвам Л.В.Аляксеева ў Друцку, напрыклад, былі знойдзены два прасліцы прыкладна XII—XIII стст. з надпісамі «Ннка» і «Кьняжннь». У перакладзе з грэчаскага слова «Ннка» абазначала ў X—XIII стст. перамогу праваслаўя над язычніцтвам і пісалася на шматлікіх рэчах, звязаных з хрысціян-
Сельскагаспадарчыя прылады працы з раскопак у Друцку: 1 — сашнік, 2, 4 — сярпы, 3 — абломак касы, 5 — акоўка лапаты.
Прадметы ўзбраення з раскопак у Друцку.
Ліцейныя формы і тыглі, знойдзеныя ў Друцку
Накладка калчана з косці з Друцка.
скім культам — на абразах, крыжах, a таксама сценах старажытнарускіх (і старажытнабеларускіх) храмаў. У нашым выпадку гэта слова прапісана на бытавым прадмеце. А слова «Кьняжмнь», магчыма, азначае прыналежнасць прасліца асобе з княжацкага акружэння.
Па-чацвёртае (гэта, мабыць, найбольш важнае набыццё археалогіі і культуры), знаходка археолагам Л.В.Аляксеевым на друцкім дзядзінцы кузні, якая шмат гадоў задавальняла патрэбы княжацкай дружыны. У кавальскім комллексе (так абазначым археалагічны аб’ект) знойдзены развал сырадутнай печы (яшчэ адно сведчанне мясцовай металургіі жалеза), яма са шлакам (адыходамі вытворчасці) і некалькі вялікіх соплаў. Акрамя кузні, у іншых месцах Друцка знойдзены кавальскія абцугі, вымяральны інструмент, малаток, зубіла. Г.В.Штыхаў так апісвае адну са знаходак: «Малаточак па форме вельмі падобны да цвікадзёра. Яго галоўка мае даўжыню ўсяго 4 см, а жалезная кароткая ручка даўжыней 9 см нерухома ўкляпана ў галоўку. Малаточак з Друцка ўдвая меншы за падобныя знаходкі ў Ноўгарадзе». Сярод знаходак ёсць жалезныя цвікі, даўжынёй 10—11 см для дамавін.
Гаворачы аб мясцовай вытворчасці жалеза, неабходна адзначыць, што зыходным матэрыялам для яе была балотная руда (крычнае жалеза), якая як здабывалася на месцы, так і завозілася ў Падняпроўе ў абмен на гатовыя вырабы. Магчыма, ад тых далёкіх часоў
бярэ пачатак распрацоўка некаторых жалезарудных радовішчаў з узнікненнем пазней мануфактурных прадпрыемстваў — рудзен. Назва «рудня» захавалася да нашых дзён за населенымі пункгамі, дзе ўзніклі і функцыянавалі дробныя металургічныя прадпрыемствы (напрыклад, на мяжы з Аршанскай зямлёй г. Рудня ў Смаленскай губерні Расійскай Федэрацыі*). Найбольш значныя такія, ЯК чыгуначны завод у фальварку Высокае, недалёка ад Оршы, давалі прадукцыю яшчэ ў сярэдзіне XIX ст.
Неабходна адзначыць, што майстры-кавалі зямлі Аршанскай ужо ў X—XII стст. добра ведалі прыёмы працы з каляровымі металамі. У Друцку, Копысі, а пазней і
* Напрыклад, на карце кургана смаленска-полацкіх крывічоў IX—XIII стст. назва «Рудня» ўпамінаецца 5 разоў // Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982. С. 160—161.
ў Оршы вырабляліся рэчы як цалкам з такіх металаў (свінец, цынк і інш.), так і ў іх камбінацыях (сплавах), і ў спалучэнні з жалезам. Спектральны аналіз рэчаў з каляровых металаў, якія выраблены ў X—XII стст., сведчыць, што часцей за ўсе майстры (ювеліры) карысталіся сплавамі алавяністай бронзы і свінца з волавам. Апошнія асабліва шырокае распаўсюджанне атрымалі ў канцы XII ст. Майстры-ювеліры высока цанілі сплавы волава з цынкам у якасці вядучага кампанента не толькі за тое, што яны лёгка паддаваліся апрацоўцы, а і таму, што былі падобныя на золата. Сярэдневяковы аўтар Мухамед Аль-Біруні пісаў: «Уднвнтельным в цшох (латунь) является то, что она не сгорает от серы, подобно тому, как от нее (серы) сгорают остальные металлы, нсключая золото».
Традыцыі рамеснікаў-ліцейшчыкаў Друцка, Копысі, якія працавалі з волавам і яго сплавамі, знойдуць свой працяг у XVII ст. Даступнасць, легкаплаўкасць, пластычнасць дазвалялі аршанскім майстрам вырабляць з яго невялікія прадметы бытавога і культавага прызначэння. Такія, напрыклад, як алавяная дарахавальніца з Аршанскага
Знаходкі з раскопак уДруцку: 1 — бронзавы бранзалет, 2 — шыферная прасліца, 3 — сярэбраны пярсцёнак з княжацкім знакам, 4 — сярэбраны бранзалет.
Богаяўленскага манастыра. Выканана яна ў тэхніцы ліцця і кавання і ўпрыгожана па вуглах накладнымі пласцінамі.
Зразумела, чаму перавага аддавалася гэтым легкаплаўкім металам — іх можна было апрацоўваць на дамашнім горне. 3 тэхналагічных прыёмаў у бронзаліцейнай вытворчасці прымяняліся коўка, чаканка, цісненне, штампоўка, гравіроўка, інкрустацыя і інш. Напрыклад, на бронзавых плоскіх (серпападобных) скроневых кольцах канца X ст., арнаментаваных пукатымі палоскамі, з абодвух бакоў нанесена зубчатая нарэзка. Сустракаліся вырабы, дзе каляровыя металы выкарыстоўваліся для аздаблення жалезных, драўляных, скураных частак (напрыклад, метадам луджэння стрэмя, шпоры пакрываліся тонкім слоем волава). Ёсць прыклады
ўпрыгожвання замочных пласцін арнаментальнай дробнапуансоннай чаканкай.
Прасцейшым відам чаканкі было нанясенне малюнка на знешнюю паверхню рэчы рознымі пуансонамі. Арнаментуемую пласцінку клалі на цвёрдую падкладку і наносілі ўзор, ушчыльняючы метал у месцы ўдара. Адметнасць прыёму заключалася ў тым, што на адваротным баку не павінна было заставацца слядоў ад удару. Самі пуансоны былі розныя — у выглядзе маленькага долатца, круга, трохкутніка, для фігурнай чаканкі і інш. Сярод бронзаліцейных вырабаў пераважалі рэчы рэлігійнага культу і жаночыя ўпрыгожанні — званочкі, скроневыя кольцы, шыйныя грыўні, пацеркі і інш. У Копысі, напрыклад, знойдзены сплецены з дроцікаў бранзалет, пярсцёнак са шчытком, званочак з лінейнай прораззю, кольца
Прылады працы са старажытнага Друцка.
Вырабы з каляровых металаў / косці з раскопак Копысі.
(вуха ад меднага катла), лунніцы, падвескі, колты і інш.; у Друцку — трохпацерныя завушніцы, падвескі, пярсцёнкі, крыжыкі; каля в. Багрынава (недалёка ад Друцка) — скроневыя кольцы з сярэбранага дроту, адзін KaHeu якога закручаны спіраллю; у Оршы — кругладротавыя кольцы і бытавыя рэчы (гузікі). Прычым, калі малыя (пярсцёнкападобныя) скроневыя кольцы былі характэрны для ўсяго славянскага насельніцтва, то больш буйныя (бранзалетападобныя) былі спецыфічныя для крывічоў, якія жылі на Аршаншчыне і поўначы Магілёўшчыны.
Аналіз матэрыялаў дазваляе зрабіць вывад аб тым, што мясцовыя рамеснікі-ювеліры актыўна выкарыстоўвалі як свае, аўтарскія рашэнні і знаходкі, так і запазычаныя з мастацка-прыкладной творчасці народаў-суседзяў, набыткі майстроў далёкіх і блізкіх зямель, творчую спадчыну плямён, якія жылі ў Верхнім Падняпроўі да прыходу туды славян. Напрыклад, лунніцы з Копысі і Друцка X—XI стст. блізкія да ўпрыгожанняў, знойдзеных пры раскопках курганоў язычніцкіх часоў. А плоскія стылізаваныя фігуркі жывёл, так званых канькоў (амулетаў), з Друцка падобныя на вырабы, знойдзеныя ў язычніцкіх курганах на тэрыторыі смаленскіх крывічоў, якія знаходзяцца на памежжы з Аршаншчынай.
Скроневыя кольцы, падвескі, пярсцёнкі, пацеркі, бранзалеты адносяцца да агульнаславянскіх тыпаў ўпрыгожанняў. Але друцкія, копыскія майстры рабілі і нетыповыя для славян упрыгожанні, ідэя якіх была запазычана ў суседніх плямён. Да іх адносяцца лапчатыя падвескі, фібулы прыбалтыйскага тыпу, вытворчасць якіх была асабліва развіта ў Панямонні і Верхнім Падзвінні. Найбольш распаўсюджаныя на Аршаншчыне падковападобныя фібулы, шыйныя грыўні з падвешанымі да іх бразготкамі, скроневыя кольцы ў выглядзе круглай бляхі з дугападобнай іголкай для падвешвання, фібулы з
Бронзавы крыж з дзядзінца Друцка.
бронзы са скручанымі ў выглядзе спіралі канцамі. Вырабы мелі рознае сячэнне: круглае, авальнае, трохвугольнае, ромбападобнае. Шырокае распаўсюджванне мелі пацеркі і падвескі. Іншыя тыпы ўпрыгожанняў сустракаліся радзей. Скроневыя кольцы з завязанымі канцамі звычайна насілі каля скроняў. На вёсцы часцей за бранзалеты насілі пярсцёнкі (у тым ліку і мужчыны).
Археолагі (Г.В.Штыхаў, Л.В.Аляксееў) усе фібулы тыпалагічна падзяляюць у залежнасці ад формы на 5 асноўных груп:
— са спіральна загнутымі канцамі;
— з гранёнымі гузікамі на канцах;
— з макападобнымі канцамі;
— з патоўшчанымі і расшыранымі канцамі;
— з канцамі ў выглядзе звярынай галавы.
3 прадметаў рэлігійнага культу тут сустракаюцца нацельныя крыжыкі, змеевікі, фрагменты хораса (вісячая свяцільня з некалькімі падсвечнікамі), крыжы-энкалпіёны і інш. Напрыклад, XIII ст. датуецца энкалпіён з выявай Маці Божай Адзігітрыі ў сяродкрыжжы (над ёй выява Хрыста, a па баках — архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла), з 1-й палавіны XII ст. захаваўся энкалпіён з выпуклай фігурай святога Барыса. Трэці крыж-складзень з распяццем на вонкавым баку (над распяццем
змешчаны «мальційскі крыж» з пашыранымі канцамі) дайшоў да сучаснікаў з 2-й палавіны XII ст.
Выказваецца думка, што знойдзеныя ў Друцку літыя крыжы-энкалпіёны (складаліся з 2 частак і, апрача сваёй асноўнай культавай функцыі, выконвалі ролю ўпрыгожанняў — насілі іх на аддзенні) — гэта вырабы кіеўскіх майстроў. Але ёсць высновы, каб сцвярджаць, што друцкія ўпрыгожанні зроблены мясцовым майстрам па кіеўскіх мадэлях. I вось чаму: 2 друцкія энкалпіёны з XII ст. маюць выявы, выкананыя чарненнем (такія вырабы ў Кіеве амаль не сустракаюцца). Яшчэ адным пацвярджэннем мясцовай вытворчасці друцкіх энкалпіёнаў з’яўляюцца знойдзеныя археолагамі раз’ёмныя каменныя формы (як з мяккіх, так і з больш цвёрдых парод каменю) для адліўкі менавіта такіх вырабаў, а таксама 6 тыгляў, якія амаль поўнасцю захаваліся, і жалезны малаточак для чаканкі.
Аб тым, што дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў межах Аршанскай зямлі не толькі дасягнула высокага ўзроўню развіцця, але і высокага майстэрства, сведчыць і бронзавы нацельны абразок з Копысі з выявамі святых Барыса і Глеба, які выкананы ў тэхніцы праразнога ліцця. Вось як характарызуюць яе аўтары «Гісторыі беларускага мастацтва»: «На падвясным бронзавым абразку з Копысі Барыс і Глеб адлюстраваны ў рост. У Барыса невялікія вусы, кучаравыя падстрыжаныя валасы. У Глеба кучаравыя локаньі раскінуты па плячах. У правай руцэ Барыс і Глеб трымаюць перад грудзямі 4-канечныя крыжы, у левай — мячы ў ножнах. Фігуры зграбныя. На галовах высокія шапкі, князі апрануты ў кафтаны, на нагах мяккія, без абцасаў боты. У гэтым абразку добра выяўлена засваенне кіеўскіх і візантыйскіх традыцый мясцовымі майстрамі».
Ювелірныя вырабы з каляровых металаў з дзядзінца Друцка.
Знаходкі з раскопак Друцка: 1—4 — з вакольнага горада, 5 — з дзядзінца.
3 XV ст. дайшоў да нас адліты з медзі, аднабаковы невялікі крыж з вушкам, з рэльефамі Тройцы (зверху), Стрэчання (з левага боку), Сашэсця ў пекла (з правага боку) і Праабражэння. На сяродкрыжжьі змешчана распяцце, а ў ніжняй частцы авала — «Преображенне н Сошествме Святого Духа на ангелов». Аналагічныя друцкаму, але больш багатыя будуць крыжы, знойдзеныя ў Віцебску археолагамі Т.С.Бубенькай, М.А.Ткачовым і Л.У.Калядзінскім. Праўда, на віцебскіх крыжах замест сцэн «Тройцы» і «Стрэчання» адлюстраваны «Успенне Багародзіцы» і «Уваход у Іерусалім».
He менш цікавай з’яўляецца і знойдзеная археолагам В.М.Ляўко ў Копысі бронзавая форма для ліцця абразкоў.
Але вернемся да жалезаапрацоўкі, якая для мясцовых майстроў была нялёгкай, але пачэснай справай. Майстрам, якія працавалі на мясцовай сыравіне, патрэбна было выканаць шмат падрыхтоўчых аперацый да таго, як непасрэдна пачыналася апрацоўка металу. Спачатку капалася з зямлі або дабывалася з балота руда-сырэц, якая прамывалася, драбілася і абпальвалася на адкрытым агні, затым выпальвалася дастатковая колькасць драўніннага вугалю для абпальвання руды ў спецыяльна пабудаванай домніцы. У выніку руда ператваралася ў жалезападобную порыстую масу — крыцу, з якой выкоўвалі вырабы. Апрача традыцыйных для каваля прылад працы, адзначым і наступную. У якасці молата для коўкі крыц даволі часта выкарыстоўвалі звычайныя камяні з жалабком для перахвату. Тым не менш ужо ў канцы X—XII стст. металаапрацоўшчыкі Верхняга Падняпроўя валодаюць шматлікімі тэхналагічнымі прыёмамі, якія дазваляюць ствараць адметныя вырабы. Макраструкгурныя даследаванні знойдзеных у Друцку, Оршы, Копысі жалезных вырабаў X—XII стст. дазваляюць вылучыць наступныя тэхнічныя і тэхналагічныя прыёмы:
— вытворчасць з аднаго віду металу: жалеза ці сталі (нажы ў Копысі);
— вытворчасць з нераўнамерна навугляроджанага жалеза без дадатковых складаных прыёмаў металаапрацоўкі;
— шматслойны псеўдапакет з нераўнамерным размеркаваннем вугляроду (нажы ў Друцку) або з наступнай
Форма для ліцця абразкоў з выявай архангела Міхаіла. Копысь.
Музычны інструмент варган з Друцка.
тэрмаапрацоўкай;
— уварка сталёвай працоўнай часткі
ў 2-палоснае жалезнае лязо з наступнай загартоўкай;
— наварка стальной рабочай часткі на жалезную нераўнамерна навугляроджаную аснову (нажы ў Друцку);
— наварка стальной рабочай часткі на жалезную аснову з наступнай загартоўкай вырабу;
— выкарыстанне нераўнамерна навугляроджанай сталі з наступнай тэрмаапрацоўкай вырабу (нажы ў Оршы і Копысі);
— выраб рэчаў з нераўнамерна навугляроджанага жалеза.
Аб высокай якасці вырабаў друцкіх, копыскіх, аршанскіх кавалёў пісалася не-
аднаразова. Мы ж адзначым асабліва высокую якасць канструкцыйнай зваркі
Знаходкі з гарадзішча Вусце Аршанскага раёна.
вырабаў, выкананых па схеме 3-палоснага пакета. Такія вырабы карысталіся вялікім попытам і былі добрым сродкам гандлю і тавараабмену.
3 XII ст. на Аршаншчыне (як і ў іншых месцах) пачаўся працэс раздзялення кавальскага рамяства на вузкія спецыяльнасці па вырабе асноўных катэгорый прылад працы, зброі, бытавых і гаспадарчых прадметаў. Больш масавай стала вытворчасць прылад працы і прыстасаванняў — цвікі, падковы, матыгі, сашнікі, дэталі колаў, саней, косы-гарбушы, сярпы, замкі, акоўкі для лапат і інш. Па заказах цесляроў вырабляліся сякеры, долаты, нажы з выгнутым лязом, цёслы, разцы, скоблі, пілы (у Друцку знойдзены абломак пілы-нажоўкі, даўжыня якога 13 cm, a найбольшая шырыня — 3 см), для рыбаловаў — жалезныя кручкі і адназу-
быя астрогі, вырабляліся таксама прылады для бондараў, краўцоў, гарбароў, кастарэзаў, майстроў іншых спецыяльнасцей. Напрыклад, рашпіль для апрацоўкі косці і скуры быў даўжынёй 23,5 см; даўжыня яго палатна — каля 17 см, сячэнне рабочай часткі прамавугольнае. Дробныя зубцы насечкі нанесены толькі на два шырокія бакі. Інтэрвал паміж зубцамі 2—3 мм. Менавіта з дапамогай такога інструмента вырабы набывалі неабходную глянцавітасць. Найбольш аўтарытэтнымі майстрамі былі нажоўнікі, майстры па вырабе цвікоў, збройнікі, ювеліры і інш. I ў гэты час самае высокае становішча займалі кавалі, якія працавалі на княжацкі двор і належалі да людзей «свободных н зажнточных». Спецыялізацыя кавалёўрамеснікаў садзейнічала як з’яўленню новых кірункаў у кавальскай справе, так і авалоданню майстрамі больш складанымі тэхнічнымі прыёмамі, а значыць, і павелічэнню вытворчасці металу і больш танных металічных вырабаў.
Можна згадаць аб развіцці ў Верхнім Падняпроўі вагавай сістэмы. У ходзе археалагічных раскопак у Друцку былі знойдзены 4 гіркі-разнавагі, форма 2 гірак — бочкападобная. На малой гірцы для вызначэння колькасці вагавых адзнак набіта 6 кропак. Мяркуюць, што разнаважкі служылі гандлёвым людзям для зверкі на вагах грашова-вагавых адзінак, якія меліся ў абароце. Гіркі з’явіліся ў 2-й палавіне X ст., калі як сродак аплаты сталі выкарыстоўваць абломкі манет, што, у сваю чаргу, выклікала неабходнасць узважваць манетнае серабро, у тым ліку абрэзкі дырхемаў.
Абедзве чашкі ад вагаў выгнуты і маюць дыяметр 6—1 см. Знойдзена таксама адна свінцовая пломба і сярэбраная плацежная грыўна вагой 98,4 г (па форме нагадвае наўгародскія грыўны), скарбы куфічных манет (у Друцку і Оршы). Знойдзены скарб з Оршы найбольш ранні на тэрыторыі Полацкай зямлі (манеты Амеядаў і Абасідаў з Арабскага халіфата, а таксама манеты іспанскіх Амеядаў і Ідрысідаў). Супастаўленне вагі з вагой дырхемаў і дэнарыяў дазваляе выказаць меркаванне, што на тэрыторыі Паўночна-Усходняй Беларусі існавалі свае грашовыя адзінкі, «пераходныя» ад наўгародскай сістэмы да так званай літоўскай (Г.В.Штыхаў).
Рэчы (гіркі, сярэбраная грыўна, чаша вагаў) з раскопак Друцка.
Рэчы з гарадзішча Кісялі Аршанскага раёна: 1,2,5 —14,16 — кераміка, 3 — шыфернавпрасліца, 15 — глінянав прасліца, 4 — ліцейная форма, 17 — страла з косц/.
Для вывучэння структуры рамяства і побыту насельніцтва багаты матэрыял дае ганчарная вытворчасць. У ходзе археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Аршанскай зямлі знойдзена значная колькасць такой прадукцыі. Тут ёсць кераміка 1-га тыс. н.э., якая адносіцца да культур мілаградскай, позназарубінецкай, днепрадзвінскай, банцараўскай і штрыхаванай керамікі. В.М.Ляўко, напрыклад, прыводзіць такое дзяленне керамічных вырабаў, знойдзеных на гарадзішчы Кісялі недалёка ад Друцка: больш за палавіну фрагментаў прадстаўлена акруглабокімі формамі, якія мелі звужаную гарлавіну, выгнутую шыйку і прыпаднятае закругленае плечыка, венчык у такіх вырабах закруглены; каля 40% знаходак цыліндрака-
нічнай формы з перагібам на сярэдзіне вышыні; каля 5% (самая маленькая група знаходак) — гэта гаршкі з валікам пад венчыкам, які мог арнаментавацца косымі насечкамі. Вырабы гэтыя аналагічныя вырабам, знойдзеным на такіх гарадзішчах Аршанскага Падняпроўя, як Чаркасова, Вежкі, Нікадзімава, у бліжэйшай акрузе Друцка (вёскі Сінчукі, Арава), вакольным горадзе Друцка і інш.
У Верхнім Падняпроўі сустракаецца кераміка XI ст. полацкага тыпу (гаршкі
ыран XVII cm. Рэканструкцыя са скатаным унугр краем веНчыка), ке^Ko рамічныя вырабы, блізкія да керамікі
Мінскага замчышча, гліняныя рэчы, падобныя вырабам кіеўскіх майстроў. У Друцку, напрыклад, знойдзены пячныя гаршкі з высокай шыйкай, белагліняны посуд з зялёнай палівай, маляваныя яйкі«пісанкі», а таксама сасудзік (з двума вушкамі збоку, размешчанымі амаль сіметрычна), падобны на амфарку кіеўскага тыпу, які захаваўся амаль цалкам. Мяркуюць, што ў такім посудзе звычайна ставілі на стол віно.
У Копысі знойдзены 3 карчажкі аднатыпныя з кіеўскімі. На дне адной з іх ёсць кляймо. Каму яно належыць? Як нам здаецца, бліжэй да ісціны савецкі акадэмік Б.АРыбакоў, які лічыць, што гэта хутчэй знакі ганчара, чым заказчыка.
Але сярод знаходак усё ж пераважаюць рэчы, вырабленыя мясцовымі майстрамі, прычым не толькі ганчарамі (уручную ці на прымітыўным ганчарным крузе), але і керамістамі (па больш складанай тэхналогіі). 3 Оршы XII—XIV стст. да нас дайшлі кругавая кераміка (гаршкі з пукатым тулавам, невялікага памеру міскі, якія мелі нават па 3 ручкі), чырвонагліняная таўстасценная амфара, завезеная з Прычарнамор’я, сталовы посуд, шыфернае (каменнае) прасліца, посуд са складаным венчыкам, краі якога ў большай ці меншай ступені загнуты ўнутр, а шыйка мякка выгнута, гаршкі са складаным краем, уздоўж якога праходзіць жалабок (у гаршках такога тыпу хвалепадобны ці лінейны арнамент час ад часу наносіўся па венчыку, па плечуку ці блізка да яго краю). У асобных выпадках лінейны арнамент пакрываў 2/з плошчы тулава гаршка. Сярод вырабаў аршанскіх ганчароў сустракаліся вырабы з рэльефным кляймом — у выглядзе круга, з выявай княжацкага трызубца і інш. Асаблівую цікавасць выклікае наступная знаходка — чэрап быка з рагамі, замураваны ў гліну. Гэта пераканаўчае сведчанне аб захаванасці ў гарадскім асяроддзі нават у канцы XII ст. язычніцкіх традыцый. Копыскія майстры пакінулі нам у спадчыну сваю кругавую непаліваную кераміку XII ст., a таксама кераміку часоў Кіеўскай Русі, шыферныя прасліцы і інш. А ў посудзе XIV—XVI стст. вылучаюцца вырабы з абпаленым адбіткам жгута, які выкарыстоўваўся пры канструяванні краю венчыка, а таксама пры арнаментацыі ў вобласці плечука збаноў, гладышоў і інш. Асаблівасцю копыскай керамікі было заключэнне рэльефнага арнаменту ў простую або складаную рамку. У Друцку знойдзены выкананыя на ганчарным крузе міскі (у дыяметры ўсяго 12—13 см і вышынёй 6 см) і талеркі (плошкі) з крыху нахіленымі сценкамі, амаль што цэлы, не пашкоджаны збан, мноства дэкаратыўных плітак, якія выкарыстоўваліся ў манументальным будаўніцтве (лічаць, што працэс іх вырабу мае сувязь са шкларобствам).
Кафля з замчышча Оршы. XVII cm.
Развіццё ганчарства, як лічаць даследчыкі, прывяло да ўзнікнення такога кірунку ў ганчарнай справе, як вытворчасць маёлікавай пліткі і паліхромнага маёлікавага посуду (на тэрыторыі Беларусі маёлікавыя пліткі ўпершыню былі выкарыстаны для аздаблення падлогі Полацкага Сафійскага сабора ў сярэдзіне XI ст.). Дарэчы, развіццё маёлікавай вытворчасці ў шырокім плане пачалося ў XII ст., калі ўзорыстыя наборы з плітак розных форм і памераў сталі ўпрыгожваць інтэр’еры і фасады будынкаў (на самых «прадстаўнічых» участках) старажытнабеларускіх гарадоў. У арбіту такой вытворчасці трапляюць Друцк і Копысь. XII— XIII' стст. датуюцца маёлікавыя пліткі падлогі (магчыма, імі была пакрыта падлога ў Друцкай царкве), якія археолагі Л.В.Аляксееў і В.М.Ляўко знайшлі пры раскопках друцкіх дзядзінца і вакольнага горада. Пліткі жоўтага і зялёнага колераў, усе маюць квадратную форму (9x9 см). На іх няма слядоў рошчыны (значыць, яны не былі ва ўжытку, некаторыя з плітак абпалены, відаць, пабывалі ў агні). Археолагі і гісторыкі А.А.Трусаў і І.М.Чарняўскі выказваюць цікавую думку: гэтыя пліткі маглі ўжывацца ў драўляных храмах і класціся на цвердазбітую гліняную аснову. Пры раскопках было знойдзена шмат паліванага посуду. Цяжка сказаць, якім быў характар палівы (глазуры), але ўжо факт наяўнасці фрагментаў з эмалевым пакрыццём гаворыць пра тое, што такі від вытворчасці ў горадзе быў на дастаткова высокім узроўні.
Вытворчасць маёлікі ў Копысі (бытавыя рэчы) і Друцку ў XII—XIII стст. вялася на аснове адзінай для ўсіх старажытнарускіх земляў рэцэптуры паліў. Аднак у дэкаратыўнай сістэме беларускія майстры змаглі знайсці свае падыходы і выяўленчыя сродкі. Безумоўна, прыходзілася вучыцца і ў вандроўных мастакоў-будаўнікоў, і ў сваіх суседзяў, але справа ішла на лад, і ў Верхнім Падняпроўі загаварылі аб копыскім посудзе і друцкіх плітачніках.
Мясцовай сыравіны для вытворчасці маёлікі ў Падняпроўі не хапала. Яна завозілася з іншых тэрыторый. Савецкі даследчык М.М.Варонін лічыць, што свінец
Гаршковая кафля і посуд канца XVI—XVII cm. з раскопак Куцеінскага манастыра.
Кафля XVII cm. з Куц&нскага манастыра.
на Аршаншчыну завозіўся цераз Ноўгарад, а медзь паступала з Венгрыі. Сам выраб спачатку сушыўся, а потым абпальваўся ў спецыяльных печах пры тэмпературы 600—800 °C. Але галоўны поспех заключаўся ў падрыхтоўцы палівы. Яе рыхтавалі ў спецыяльных тыглях, дзе ў кожнай ячэйцы плавілася паліва асобнага колеру. 3 тыгляў паліву густой вязкай масай налівалі на падрыхтаваную паверхню разагрэтых вырабаў, утвараючы паліхромны ўзор. Потым вырабы замацоўвалі абпальваннем. Паліва клалася не заўсёды роўна, часам сцякала на бакавую і ніжнюю паверхні. Пры гэтым, для кожнага колеру палівы меліся свае правілы. Напрыклад, карычневая паліва звычайна наносілася ў выглядзе воднай суспензіі шляхам акунання. Слой палівы ў такім выпадку атрымоўваўся тонкі і гладкі, напаўпразрысты, пакрываў усю паверхню вырабу.
У археалагічных пластах 2-й палавіны XIII—XV ст. маёліка мясцовай вытворчасці адсутнічае.
XVI — 1-я палавіна XVII ст. — гэта другі этап у развіцці беларускай маёлікавай вытворчасці. Звязаны ён з пашырэннем сферы бытавання керамічных вырабаў, а значыць, і росквітам паліхромнай маёлікі, які адзначаны абагачэннем асартыменту, удасканаленнем формы, разнапланавасцю тэхналагічных прыёмаў дэкарыравання вырабаў. На Беларусі шырока распаўсюджваецца паліўны посуд, асвойваецца тэхніка мецца-маёлікі, актыўна выкарыстоўваецца роспіс ангобам пад паліву, а таксама падфарбаванымі свінцовымі глазурамі. Адраджэнню маёлікавай вытворчасці садзейнічала знаёмства беларускіх майстроў з лепшымі прыкладамі заходнееўрапейскага керамічнага мастацтва.
Праўда, трэба адзначыць, што ў агульнай масе археалагічных знаходак XVI—XVII стст. вырабы з цэглы складаюць нязначную колькасць. Тлумачыць гэта можна тым, што складанай
стала тэхналогія, узраслі патрабаванні да мастацкага ўзроўню вырабаў, значная колькасць прадметаў рабілася па індывідуальных заказах і насіла гербы заказчыкаў. У гэты час у Копысі на першы план выступае дэкаратыўная кераміка, наладжана вытворчасць кафлі з геральдычнымі знакамі. Археолагамі знойдзены маёлікавыя пліткі з адлюстраваннем «пагоні» (у выглядзе вершніка са шчытом і занесеным над галавой мячом), а таксама арла з распрасцёртымі крыламі (гэта самая мірная птушка — у кіпцюрах няма ні шаблі, ні булавы). У Оршы знойдзена кераміка XVI ст., пакрытая зялёнай палівай.
Свайго найбольш высокага ўзроўню развіцця маёлікавая вытворчасць Аршанскай зямлі дасягнула ў сярэдзіне XVII ст. Сведчанне таму — ад’езд вялікай групы копыскіх і аршанскіх майстроў у Маскоўскую дзяржаву для будаўніцтва і аздаблення найбольш значных дзяржаўных і культурных аб’ектаў. Ёсць дастаткова сведчанняў, што беларуская паліхромная маёліка XVI—XVII стст. аказала значны ўплыў на станаўленне цаніннай справы ў Расіі.
У 2-й палавіне XVII—XVIII ст. (гэта трэці этап развіцця) пад уплывам моды на дэлфцкі фаянс, якая атрымала шырокае распаўсюджанне ў Еўропе, у беларускай маёліцы (у тым ліку і ў Ko-
Куцеінскі манастыр. Знешняе афармленне печы. XVII cm. Рэканструкцыя В. М.Ляўко.
пысі і Оршы) адбыліся змены. Асноўным прыёмам дэкарыравання стала размалёўка вадкімі керамічнымі фарбамі па неабпаленай белай эмалі. Яркая, жыццесвярджальная паліхромнасць саступіла месца рэдкаму арнаменту, спакойнаму па каларыце, або аднакаляровай афарбоўцы (белай, карычневай, бірузовай).
3 прыведзеных матэрыялаў бачна, што да сярэдзіны XVII ст. на землях Верхняга Падняпроўя і Падзвіння сфарміравалася як цэльная культурная з’ява своеасаблівая мастацкая школа, прадстаўленая вялікімі майстрамі ў самых розных відах дэкаратыўнага мастацтва і прыкладной творчасці.
Звесткі аб тым, якімі былі ў XVII ст. прылады працы, напрыклад, ганчара, знаходзім у археолага В.М.Ляўко, якая вывучала тэрыторыю Куцеінскага манастыра. У ходзе раскопак быў знойдзены горан з рэшткамі забракаванай прадукцыі — плоскай дахоўкі. Форма горана архаічная — цыліндрычная, характэрная для эпохі сярэдневякоўя. Складаўся горан з дзвюх камер: ніжняя — топка і верхняя, куды змяшчаліся вырабы для абпальвання. Складзены горан з цэглы, пакладзенай на рабро, абмазанае глінай; верхняе перакрыцце зроблена з тоўстага слоя гліны, у ім знаходзіліся адтуліны для загрузкі і выгрузкі вырабу. Гарачае паветра з ніжняй камеры ў верхнюю падавалася праз спецыяльную адтуліну, выкладзеную з цэглы,
пастаўленай на рабро пад подам абпальвальнай камеры. Паліва ў ніжнюю камеру закладвалася праз спецыяльны канал, які звужаўся на стыку з горанам. Такім жа шляхам з верхняй камеры выгружаўся попел. Аршанскія куцеінскія майстры ў XVII—XVIII стст. выраблялі цэглу (асаблівай папулярнасцю карысталася буйнапамерная цэгла-пальчатка), дахоўку, кафлю, плітку падлогі (часта дэкаратыўную).
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. гэта школа і яе майстры паўсталі перад расійскімі (маскоўскімі) людзьмі ў якасці аўтараў цудоўных размалёвак, абразоў, скульптараў, мастакоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці (пераважная большасць беларускіх майстроў былі ўзяты ў Беларусі «полоном»). Аднак былі і запрошаныя на працу ў Маскву. Спецыяльныя ганцы павінны былі «сыскнвать золотого н серебряного н бронзового дела мастеров м ученнков... нх прнзывать к Москве на жмтьё». У адным з дакументаў таго часу гаворыцца: «Узяты ў Аружэйную палату з Вільні, з Полацка, з Віцебска, са Смаленска розных спраў майстравыя людзі... і на Маскве пастаўлены яны ў дварах Броннай слабады». Звесткі хоць і не зусім поўныя аб выхадцах з Падняпроўя, якія жылі ў маскоўскіх сотнях і слабодах, дае роспіс 1668 г. У Дзімітраўскай сотні жыло 42 сям’і са Шклова, сярод іх былі аружэйнікі, гарбары, шаўцы, краўцы, гандляры і інш.; у Мясніцкай паўсотні жылі 31 сям’я з Дуброўны і 3 — з Копысі; у Сямёнаўскай слабадзе пасяліліся 18 сем’яў з Дуброўны і 2 са Шклова; у Пушкарскай слабадзе мелі свае двары* 6 «зелейных» майстроў і падмасцер’яў — выхадцаў з Дуброўны, у гэтай жа слабадзе «в соседстве» (г.зн. без двароў) жылі 3 дубровенскія пушкары. У Маскве «за Варварскнмн воротамм на Васнльевском лужку» жыў ураджэнец Копысі Арцемій Назараў. Працуючы ў Аптэкарскай палаце, ён лячыў «всякнх розных чннов людей, получая нз казны месячного корму по 8 рублей с полтнной н годового жалованья 50 рублей».
У верасні 1672 г. паводле царскага ўказа для выхадцаў з Беларусі ў Маскве была ўтворана Мяшчанская (Новамяшчанская) слабада, якая падпарадкоўвалася Пасольскаму прыказу. У гэту слабаду былі пераведзены на пастаяннае жыхарства тыя беларусы, якія, жывучы ў слабодах і сотнях, купілі там двары. Паводле «Перепнсной кннгн Меіцанской слободы» 1676 г. ў Мяшчанскай слабадзе выхадцаў з Беларусі, якія мелі двары і самастойны даход, было 412 з зарэгістраваных 552 уладальнікаў двароў. Апрача таго, тут жыло 75 цяглых бездваровых гаспадароў-беларусаў (са 105 зарэгістраваных). У 1685 г. ў гэтай жа слабадзе значыцца 612 беларускіх сем’яў (дабавілася 65 уладальнікаў двароў і 60 бездваровых гаспадароў). Выхадцамі з Дуброўны і Дубровенскага павета лічылі сябе 66 уладальнікаў двароў і 13 бездваровых гаспадароў; з Копысі адпаведна 32 і 7; з Оршы — 17 і 4; з Талачына — 5 і 1. Калі ўсё падсумаваць, то атрымаецца даволі цікавая лічба: з усіх уладальнікаў двароў і бездваровых гаспадароў, якія ў 1676 г. жылі ў Мяшчанскай слабадзе, выхадцы з Верхняга Падняпроўя (Дуброўна, Орша, Копысь, Талачын) далі 32%. (Праўда, і гэтыя звесткі не зусім дакладныя. У «Перегшсной кннге» шмат запісаў тыпу «Роданою Оршанского повету», «Роднною он нз-под Внльны» і г.д.)
Яшчэ адна лічба. Сярод беларусаў слабады каля 30% былі рамеснікамі (прадстаўнікі 60 спецыяльнасцей) і 54% — гандлярамі. Сярод рамеснікаў майстры як шырока распаўсюджаных спецыяльнасцей, напрыклад, сярэбранікі, кавалі, шаў-
* Беларускія рамеснікі і гандляры звычайна некаторы час жылі «в соседях», «в дворннчестве», a потым набывалі сабе двары.
цы, ганчары, гарбары, пераплётчыкі, печнікі — «печн чорные делает», печнікі-цаніннікі і інш., так і больш вузкіх — «бобры делает», «суды деревянные пншет», «куннцы подчерннвает», «штаны кожаные делает», «сережное каменье делает», «ножн прнправляет», «сапогн немецкне делает», «станкн пншальные делает», «оконцы слюдяные делает» і г.д. Дарэчы (звесткі з перапісных маскоўскіх кніг у пэўнай ступені сведчаць аб развіцці рамеснай справы ў беларускіх гарадах, у тым ліку ў Оршы, Дуброўне, Копысі, таму што беларускія рамеснікі, як правіла, не мянялі сваёй спецыяльнасці) аб тым, наколькі царскія ўлады дакладна ўлічвалі выхадцаў з Беларусі і іх занятак, сведчыць наступны запіс з «Матэрыялаў для гісторыі Маскоўскага купецтва»: «Во дворе Грлшка Остафьев, у него сын Нвашка, роданою с Оршн, в прошлом в 164... выехал он к Москве с Быховцом с Васмльев пншальннком м жлл у него в ученнках в Бронной слободе лет с 15 н в прошлом во 1682 г. взят в Мешанскую слободу с порядной запнсью, а промысел его — пншалн делает; двор его мерою длнною 10 саж. с '/2 саж.; по воротам 5 саж. без четн, в заднем конце тож». У «Перепнсной кннге» запісаны пераплётчыкі кніг — выхадцы з Копысі —Астафій Фёдараў і Мікіта Філацьеў. Астафій Фёдараў працаваў і па заказах царскага двара, пераплятаючы кнігі для крамлёўскіх цэркваў, царскай сям’і, маскоўскіх манастыроў. У Маскве, іншых расійскіх гарадах выхадцы з Беларусі мелі значна болын умоў для рамеснай і гандлёвай дзейнасці, чым у Рэчы Паспалітай, якая з 2-й палавіны XVII ст. ўступіла ў перыяд эканамічнага заняпаду і палітычнага разладу. Асабліва вылучаліся высокай рамесніцкай тэхнікай і мастацкім густам беларускія майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і кнігавыдавецтва (успомнім, што яшчэ ў 1654 г. патрыярх Нікан перасяліў з Куцейны і Оршы ў Іверскі манастыр кнігадрукароў і вялікую групу рамеснікаў з Оршы, Копысі, Дуброўны, Шклова).
Лепшыя з беларускіх майстроў (у т.л. і выхадцы з Падняпроўя) працавалі ў Залатой, Сярэбранай, Аружэйнай і Майстравой палатах, Патрыяршым палацы, на будаўніцтве і аздабленні Іверскага і Новаіерусалімскага манастыроў, іншых дзяржаўных і царкоўных пабудоў.
«Нсторня русского мскусства» падкрэслівае, што пры будаўніцтве славутага Новаіерусалімскага манастыра (скончаны каля 1685 г.) на дапамогу прыйшлі майстры, вывезеныя Ніканам (патрыярхам) з беларускіх абласцей. Менавіта яны для дэкору (карнізы і шырокія паясы) выкарысталі шматколерную кафлю, якая ўзмацніла дэкаратыўнасць і мастацкую выразнасць будынка. Беларускія майстры
Кафляны работы майстроў I. Максімава
арнамент беларускіх С.Іванова, інш.
С. Іваноў і іншыя беларускія майстры. Кафляны фрыз царквы Гоыгорыя Неакесарыйскага ў Маскве
з Копысі выраблялі як простую гладкую, так і рэльефную кафлю. На апошняй узор адціскаўся ў драўляных формах, затым рэльеф пакрываўся празрыстай зялёнай палівай (кафля «муравленая») або розныя часткі рельефу размалёўваліея непразрыстай эмаллю розных колераў. Некаторыя паясы («херувімы») былі выкананы высокім рэльефам, які амаль што набліжаўся да скульптуры. Цаніннай кафляй «самым добрым мастерством» былі аздоблены вокны, дзверы і аркі храма. Кафля поўнасцю ўпрыгожвала пяць іканастасаў у прытворах. Унутраную кафляную аздобу дапаўняла пакрытая пазалотай разьба па дрэве. 3 другога боку, выкарыстанне беларускімі майстрамі ордэрнай сістэмы, якая выступала ў якасці асновы, што арганізуе кампазіцыю фасада і аб’ядноўвае розныя часткі пабудовы, а таксама буйных маёлікавых дэталей (пілястраў, цягаў і інш.), садзейнічала станаўленню барока ў рускім дойлідстве. У канцы 1667 г. (пасля Taro, як патрыярх Нікан быў звергнуты і
высланы з Масквы) цар Аляксей Міхайлавіч запатрабаваў «золотарей ж серебряннков н резцов н нных всякнх мастеров, которые былн н ныне есть в Воскресенском монастыре, перепнсать н выслать нх с женамн н с детьмн н co всемн нх жмвотнымн, дав нм подводы, н мастеровым людям нмянную роспнсь прнслать в Оружейную палату». Сярод перавезеных майстроў былі ружэйнікі Ігнат Максімаў, Максім Міхайлаў і Трафім Церлік, цаніннік Ігнацій Максімаў з Копысі, рэзчыкі па дрэве Андрей Фёдараў з Оршы, Фёдар Мікалаеў і Герасім Акулаў з Дуброўны і інш. Частка майстроў-беларусаў была пакінута пры Аружэйнай палаце, а астатнія замацаваны за «Прнказом Большого дворца». Да канца 70-х гадоў XVII ст. толькі за гэтымі ведамствамі лічыўся 21 майстар з Оршы, Копысі і Дуброўны. Сваімі работамі вылучаліся таксама выхадцы з Верхняга Падняпроўя рэзчыкі па дрэве Андрэй Фёдараў і Восіп Андрэеў з Оршы, Фёдар Мікалаеў з Дуброўны, Васіль Дара-
фееў і цаніннік Павел Буткееў з Копысі, шабельнік Фёдар Гаўрылаў, «зелейныя мастера» Іван і Крыштоп Грыгор’евы з Дуброўны, сярэбранік Сямён Максімаў з Копысі і іншыя майстры розных спецыяльнасцей з Магілёва, Віцебска, Копысі, Дуброўны, Полацка.
Апрача таго, былі вядомы выхадцы з Дуброўны ў Мяснічнай паўсотні краўцы Ярмолка Міхайлаў і Леўка Конша, шаўцы Макейка Юр’еў, Ерафей Міхайлаў, Янка Афанасьеў і Федзька Андроннікаў; у Новасямёнаўскай слабадзе — нашывачнік Павел Леонцьеў і кавалі Аўраамка Навумаў і браты Восіп і Фецька Аўрамавы; у Дзімітраўскай сотні — лекар Янка Пятроў; у Барашскай слабадзе — «воспевак» Васіль Іваноў; ва Ушэсценскім манастыры — кавалі Іосіф, Федар і Ісачка Абрамавы, карэтны аконшчык Васіль Васільеў і інш.
Даследчыкі адзначаюць, што майстравыя людзі з Оршы, Копысі, Дуброўны, Мсціслава і іншых беларускіх
Ізмайлаўскі сабор. Барабаны купалаў, упрыгожаныя шматколернай кафляй. Работа беларускіх майстроў.
гарадоў у якасці дапаможнікаў выкарыстоўвалі прывезеныя з Беларусі ў Расію заходнееўрапейскія ілюстраваныя кнігі. У другім дакуменце ўпамінаецца куцеінскі «чорны поп» Паісій, прысланы на працу «з царкоўным чарцяжом». (Апошняе сведчыць, што беларускія майстры ўжо ў XVII ст. карысталіся чарцяжамі пры правядзенні будаўнічых работ.)
Сярод беларускіх майстроў «ценмнных дел» у Маскве XVII ст. вылучаюцца Пётр Іваноў-Заборскі (кіраваў работамі ў Новаіерусалімскім манастыры), ураджэнцы Копысі Ігнацій Максімаў, Васіль Дарафееў, Сямён Аляксееў, Самойла Грыгор’еў і знакаміты Сцяпан Палубес (сапраўднае Іваноў), лучнік Якаў Андрэеў Мядзведзеў і інш., якія «нетогню же одну обнтель, но н нны многм монастырн свонмн труды н поты сооружн». Яны асабліва вызначаліся пры будаўніцтве царквы Грыгорыя Неакесарыйскага на Палянцы (1668—1672). «По указу Велнкого государя, — запісана ў прыходна-расходнай кнізе Тайнага прыказу за 1668 г., — подряжены ценннный мастер Степан Мванов с товарніцн (Ігнацій Максімаў, Самойла Грыгор’еў, Восіп Іваноў, Федар Чука і інш. — А.Р., Ю.Р.) к тому церковному строенню церквн Грнгорня Неокесарнйского сделать две тысячн образцов разных ценннных в длнну осмн вершков н болшн н меньшн, а попереч семн вершков».
Кафляй, вырабленай Ігнаціем Максімавым, Сцяпанам Івановым (вядома, што яны працавалі разам яшчэ з 1658 г.), Якавам Андрэевым і іншымі беларускімі майстрамі ўпрыгожаны Пакроўскі сабор і царскі палац у Ізмайлаве, Іосіфа-Валакаламскі манастыр, Круніцкі церамок, царква Спаса ў Крамлі і іншыя збудаванні.
На пабудове ў Маскоўскім Крамлі царскіх церамоў і патрыяршых палат, Каломенскага палаца і Новаіерусалімскага манастыра было занята шмат рэзчыкаў па дрэве. Сярод іх вылучаліся Герасім Акулаў, старцы Іпаліт і Арсеній і асабліва Клім Міхайлаў са Шклова. Напрыклад, куцеінец Арсеній па мянушцы «Старац»
Круціцкі церамок у Маскве
доўгі час кіраваў арцелямі, якія аздаблялі Каломенскі палац цара Аляксея Міхайлавіча, працаваў у Васкрасенскім саборы Новаіерусалімскага манастыра ў Істры, кіраваў Палатай разных і сталярных спраў у Маскоўскім Крамлі, сам ствараў унікальныя рэчы для царскіх пакояў. У 1668 г. стварыў «іарданскую сень», якая цяпер знаходзіцца ў Суздальскім саборы Раства Багародзіцы. Побач з Арсеніем працаваў яшчэ адзін выхаванец Куцеінскага манастыра — Герасім Акулаў з Дуброўны. Ён аздабляў Аружэйную палату ў Маскоўскім К.рамлі, стаў адным са стваральнікаў разных іканастасаў у трох цэрквах царскай сядзібы ў Ізмайлаве. У канцы 80-х гадоў удзельнічаў у стварэнні іканастаса Петра-Паўлаўскай царквы ў Маскве. 3 іншага боку, высвечваецца дзейнасць старца Іпаліта, больш вядомага як аўтара драўлянай скульптуры. Менавіта ён стварыў скульптуру святога Міколы Мажайскага (яго культ у тагачаснай Расіі атрымаў шырокае распаўсюджанне). Фігура святога выканана ў поўны рост. Устаноўленая ў спецыяльнай нііпы і апранутая ў парчовую фелонь, з крывым сярэбраным мячом у адной руцэ і храмам — у другой, яна мела паважны выгляд. Другая работа Іпаліта — «Галгофа» (па прыкладу шматлікіх капліц і крыжоў на беларускіх дарогах) была зроблена паводле заказу цара Аляксея Міхайлавіча (на жаль, ад яе захавалася толькі распяцце).
К.Міхайлаў, Д.Залатароў. Іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве 1683—1686 гг.
«Галгофа» ў Маскве была размешчана паміж дзвюма цэрквамі — Іаана Белгародскага і Жываноснай крыніцы. Над распяццем быў зроблены алебастравы звод, распісаны пад мармур. Фігура на каменным фундаменце размяшчалася насупраць плашчаніцы, над якой на дроце віселі 60 алебастравых херувімаў з пазалочанымі крыламі і вянцамі. Як адзначаюць даследчыкі, фігура Хрыста ў выкананні Іпаліта, «цяжкая, паўнаважная, абвісае на крыжы і мае мала агульнага з традыцыйнымі выявамі распяцця папярэдняй эпохі». Менавіта беларускія разьбяры прыўнеслі ў рускае мастацтва асобную аб’ёмна-ажурную (падобную скульптуры) разьбу па дрэве, якая атрымала назву «беларуская рэзь» (або «флемская разьба»). Такая разьба раней у Маскве была невядома. Сярод прац беларускіх майстроў асабліва вылучаўся іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве (1683—1686 гг.; працавалі аршанскія майстры Герасім Акулаў і Восіп Андрэеў) і разьбяныя работы ў палацы цара Аляксея Міхайлавіча ў Каломенскім (разабраны ў XVIII ст.) — «восьмае цуда свету», як ахарактарызаваў яго Сімяон Полацкі. Pa-
Старац Іпаліт. Распяцце.
Кафляныя рэльефы на шыйках галовак царквы Успення ў Маскве.
сійскія і савецкія даследчыкі І.Я.Забелін, М.М.Собалеў і іншыя лічаць, што беларускія рэзчыкі былі тэхнічна больш адукаваныя, чым рускія майстры.
Прыкладна ў гэты ж час (апошняя чвэрць XVII ст.) ішло будаўніцтва Іверскага (Ніканаўскага) манастыра на Валдаі. Тут асабліва вызначаліся беларускія майстры паліхромнай (шматкаляровай) кафлі, якіх патрыярх Нікан вывез з беларускіх гарадоў (галоўным чынам з Верхняга Падняпроўя) — Botin Іваноў, Фёдар Чук, Аляксей Лявонаў і інш. Беларускія майстры першыя ў Расіі зрабілі кафляныя іканастасы на ўзор беларускіх разьбяных. Тут, на Валдаі, копыскі майстар І.Максімаў упершыню ў Расіі наладзіў вытворчасць паліхромнай кафлі. «Гісторыкам, — піша сучасны рускі мастацтвазнавец Ю.Аўсяннікаў, — яшчэ давядзецца аддаць належнае беларусам, якія аказалі даволі значны ўплыў на рускую культуру другой палавіны XVII ст.»
Апрача таго выхадцы з Беларусі «служылі рэдактарамі» на Маскоўскім друкарскім двары (вядомы адліўшчык шрыфтоў Калістрат і гравёр Паісій), перакладалі кнігі з грэчаскай і лацінскай моў (напрыклад, кнігі гістарычнага зместу з польскай на рускую мову паводле заказу патрыярха Нікана перакладаў манах аршанскага Куцеінскага манастыра Макарый), прымалі ўдзел у будаўніцтве і ўтрымлівалі свае школы, былі хатнімі настаўнікамі і г.д. А сын пасадскага чалавека Івана Харыгонава — выхадца з Дуброўны — Родка Іваноў быў у ліку акцёраў прыдворнага тэатра цара Аляксея Міхайлавіча. Сярод акцёраў быў і Івашка Іваноў, бацька якога паходзіў з в. Красулі недалёка ад Горак.
Шмат цікавых рэчаў стварылі ў Маскве беларускія «серебряных дел мастера». Напрыклад, ураджэнец Копысі Максім Сямёнаў Куцень у дакументах пазначаны як «Серебряной палаты судового н Чернового дела жалованный мастер». Ён вырабляў сярэбраныя аб-
Друкарскі deop у Маскве. У XVII cm. тут працавалі куцеінскія друкары.
клады абразоў, праразныя кадзілы, розны сярэбраны і медны посуд для крамлёўскіх палацавых і іншых маскоўскіх цэркваў. Як сведчыць гісторык В.І.Троіцкі ў сваім «Словаре московскнх мастеров золотого, серебряного н алмазного дела XVII века», Максім Куцень у 1687 г. ў ліку 19 лепшых майстроў быў пасланы ў Сеўск «для государевых серебряных дел». Ім быў складзены каштарыс на выраб у харомы царэўны Наталлі Аляксееўны сярэбранага кіёта. «За беспрестанную работу» Максім Куцень неаднаразова атрымліваў узнагароды — «кармазынавыя», англійскія сукны.
He менш вядомы і сярэбранік Фёдар Мікалаеў з Дуброўны, які вывучыў «греческое черненне по серебру». У 1663 г. «государю в поднос» ім была зроблена чэрненая 8-гранная талерка, а ў 1664 г. да агляду на Дзявочым полі ён вырабіў да панцыраў «чеканные орлы н мншенн н подводные цепн». Рабіў Фёдар Мікалаеў абклады абразоў, дэісусы, рыпіды, розны царкоўны посуд. Ён неаднаразова атрымліваў узнагароды «за его многую работу н доброе мастерство».
Аб тым, наколькі цанілася майстэрства аршанскіх, копыскіх і дубровенскіх майстроў у Маскве, сведчыць той факт, што цар Пётр I для ўпрыгожвання ваенных караблёў на варонежскія верфі накіраваў такіх вядомых майстроў, як аршанцаў Андрэя Фёдарава і Восіпа Андрэева, дубровенца Герасіма Акулава (яны паехалі ў Варонеж разам са сваімі вучнямі).
Некалькі слоў пра шкларобства. Вырабы XI ст. прадстаўлены галоўным чынам пацеркамі (знойдзены шкляныя, радзей сердалікавыя). Яны нанізваліся ў некалькі радоў на ніткі, утвараючы прыгожае рознакаляровае маніста. Дарэчы, у такое маніста даволі часта ўключаліся металічныя прывескі, часта вырабленыя з сярэбраных манет. Напрыклад, каля в. Багрынава ў ходзе археалагічных даследаванняў 1969 г. знойдзены 4 арабскія дырхемы з адтулінамі для падвешвання (найбольш
ранняя манета адносіцца да 906 г., позняя да 969 г.). Жанчыны з багатых сем’яў дапаўнялі шкляныя нізкі металічнай (сярэбранай) грыўняй (знойдзены і на іншых гарадзішчах Аршанскай зямлі). Вынікі раскопак сведчаць пра іх масавае выкарыстанне і выраб у той далёкі час ювелірамі, а не шкларобамі.
Найбольш «старыя» шкляныя бранзалеты, якія датуюцца XII ст., у вялікай колькасці знойдзены на гарадзішчах Оршы, Копысі, Друцка і в. Чаркасова Аршанскага раёна. Археолаг Г.В.Штыхаў лічыць, што Чаркасоўскае гарадзішча (а значыць, і знаходкі на ім) — гэта рэшткі феадальнай сядзібы, якая ўзнікла на месцы пасялення першабытнага часу раней заснавання Оршы. Спалучэнні форм і колераў шкляных бранзалетаў, знойдзеных на Аршанскай зямлі, сведчаць аб іх шырокай гаме як па форме (ад гладкіх да вітых ці кручаных, ад больш простых да дэкарыраваных рознымі матэрыяламі, напрыклад, глушоным шклом), так і па колеры (ад карычневых, сініх і чорных да жоўтых, зялёных і блакітных, менш — фіялетавых).
Заслугоўваюць увагі разважанні маскоўскай даследчыцы Ю.Л.Шчапавай, якая зрабіла спробу разгледзець друцкія шкляныя бранзалеты як рэчавую крыніцу для вывучэння гандлёвых сувязей. Быў зроблены спектральны аналіз 161 бранзалета з Друцка (як і з іншых усходнеславянскіх гарадоў). Вывад наступны: сярод шкляных бранзалетаў старажытнага Друцка 72 бранзалеты з Кіева (15 карычневых, 5 фіялетавых, 23 сінія, 17 зялёных, 9 бірузовых і 3 жоўтыя), 18 бранзалетаў з Полацка (8 карычневых, 8 зялёных і 2 жоўтыя), адзін зялёны са Смаленска. Паходжанне іншых бранзалетаў даследчыцай не ўстаноўлена. Праўда, Ю.Л.Шчапава ў сваёй абагульняючай працы «Стекло Клевской Русн» (М., 1972) выказала меркаванне пра магчымасць вытворчасці шкляных бранзалетаў і ў самім Друцку.
Сярод шкляных знаходак вылучаюцца 4 бранзалеты цёмна-чырвонага колеру X—XI стст., знойдзеныя ў Оршы. Вырабаў такога колеру не было нават сярод шматлікіх знаходак у Ноўгарадзе. Толькі некалькі вырабаў падобнага тыпу знойдзена ў Смаленску.
У сваёй кандыдацкай дысертацыі даследчык Аршанскай зямлі беларускі археолаг Ю.І.Драгун адзначае: «Асноўныя тыпы бранзалетаў з Оршы, Копысі і Друцка маюць вельмі блізкія працэнтныя суадносіны і адрозніваюцца ад смаленскіх, наўгародскіх і полацкіх. Асноўная іх маса выраблена па рускім рэцэпце, a 6% — па «антычным».
Мясцовымі шкларобамі выкарыстоўвалася не толькі руская тэхналогія («рускі рэцэпт»), але і форма вырабаў. Праўда, некаторыя даследчыкі лічаць, што шкляныя бранзалеты ў Верхняе Падняпроўе трапілі галоўным чынам з Кіева і значна менш іх было з Полацка і Смаленска.
Аб тым, што шкларобства на Аршанскай зямлі было шырока развіта — ад падрыхтоўкі сыравіны да выдзімання вырабаў (магчыма, і знойдзеныя Г.В.Штыхавым у Копысі фрагменты шырокай чары, аздобленай пячаткай з відарысам герба князёў Астрожскіх, будуць таму доказам), сведчаць архіўныя дакументы. У запісах, што знаходзяцца ў Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі значыцца: у Аршанскім замку «Якубелн Сташковнч скларскою службою служнть». Дарэчы, у той час аршанскія шкляніцы пастаўляліся ў Маскоўскую Русь.
Значнага развіцця ў X—XII стст. дасягнулі ў Верхнім Падняпроўі і такія віды рамяства, як апрацоўка косці, каменю, дрэва. На дзядзінцы Копысі, напрыклад, знойдзена касцярэзная майстэрня з вялікай колькасцю (больш 200, паводле Г.В.Штыхава) нарыхтовак і абрэзкаў рагоў ласёў і аленяў. Наогул, колькасць касцяных вырабаў X—XII стст., знойдзеных пры раскопках у Верхнім Падняпроўі, вельмі вялікая. Упомнім толькі некаторыя з іх: 2-баковыя грабяні з папярочнымі
Бандарныя вырабы
XVIII—XIX стст.
накладкамі, цэльныя і трапецападобныя па форме (Друцк, Копысь), абломак накладкі, упрыгожанай цыркульным арнаментам, шахматная фігура (ладдзя), вытачаная на такарным станку (Копысь), яшчэ адна шахматная фігура, арнаментаваныя пласціны, касцяныя порхліцы (Друцк), 2-баковыя грабяні (Орша). «3 дваццаці ўсходнеславянскіх гарадоў перыяду Кіеўскай Русі, у якіх знойдзена хоць адна шахматная фігурка, пятнаццаць размешчаны ў межах сучаснай Беларусі, — заўважае даследчык С.Ф.Цярохін. — Найбольш старажытныя фігуркі паходзяць з Ваўкавыска, Копысі і гарадзішча на Менцы (12 км ад Мінска) і датуюцца XI стагоддзем». У Друцку знойдзены прылады працы рамесніка-кастарэза — напільнік, рашпіль для апрацоўкі косці і касцяныя праколкі. Для нанясення арнаменту выкарыстоўваліся таксама нажы-разцы, цыркулі, прымітыўныя такарныя станкі. Даследчыкі, дарэчы, указваюць на цесную ўзаемасувязь апрацоўкі косці і дрэва. Аб гэтым сведчыць знаходка ў адной і той жа майстэрні касцяных і дробных драўляных рэчаў, а таксама выкарыстанне ў той і ў другой справе адных і тых жа прылад і інструментаў — пілы, такарнага станка і інш.
Адзначым развіццё і такога даволі складанага віду рамяства, як апрацоўка каменю. Апрача матэрыялаў, якія выкарыстоўваліся ў будаўніцтве, аршанскія, друцкія, копыскія майстры стваралі прадметы бытавога характару, напрыклад, каменныя праселкі, або каменныя жорны (ніжні камень жорнаў XII ст. знойдзены ў Копысі). Тыя чытачы, хто хоць некалькі знаёмы з апрацоўкай каменю ў хатніх умовах, дзе няма магчымасці скарыстаць дапаможныя механізмы, могуць уявіць, якім узроўнем майстэрства павінен быў валодаць старажытны майстар з Оршы, калі ён адважыўся на выраб тонкіх нацельных каменных крыжыкаў або праселак з выбітамі на іх літарамі. А менавіта такія крыжыкі XII ст. з каменю светла-карычневага і сіняга колеру знойдзены на Аршанскім гарадзішчы. Пра прасёлкі было сказана вышэй.
3 іншых відаў рамяства ў гарадах Аршанскай зямлі былі развіты ткацтва, гарбарства (пры раскопках Оршы знойдзена падэшва ад ботаў з завостраным носам, просты і ажурны поршні), цяслярства (зрубы выконваліся «ў обла», «у чашку» і
прадольнымі пазамі ўверх) і апрацоўка дрэва (знойдзены драўляныя начоўкі, дэталі бочак і кадушак, вядра, лыжкі, каўшы і г.д.). Характэрным для Аршаншчыны XVIII—XIX стст. у народным адзенні, напрыклад, стала ўтварэнне (пад уплывам і ў выніку ўзаемаўзбагачэння і ўзаемапранікнення беларускай, рускай і ўкраінскай народных мастацкіх культур) змешаных тыпаў касцюмаў і комплексаў, якія не сустракаюцца ў іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі.
Найбольш распаўсюджаныя мастацка-тэхналагічныя прыёмы вырабу і аздаблення тканін (галоўным чынам з мясцовай сыравіны — лёну, воўны, канапель) і скуры (хром, сырамяць, аўчына) — карункавае, ажурнае ткацтва, сакаленне, гафтаванне, ворсавае начэсванне андарачных тканін, бісернае пляценне, дэкарыраванне, вышыўка (асабліва шырока ўжывалася пры вытворчасці ручнікоў). Лакальная адметнасць аршанскіх вырабаў выяўлялася ў характары ткацтва, вышыўцы, каларыце, арнаменце, у спосабах крою і тэхналагічнай апрацоўцы, вынаходніцтве спецыфічных форм адзення, ручнікоў, посцілак, галаўных убораў.
Прафесар М.Ф.Раманюк — даследчык матэрыяльнай і духоўнай культуры Аршаншчыны — сярод жаночага адзення, якое выраблялі народныя майстры, вылучае як найбольш распаўсюджанае ільняныя кашулі (сарочкі), спадніцы (па разнастайнасці відаў, кампазіцыйна-арнаментальным і каларыстьгчным вырашэнні аршанскія спадніцы не маюць сабе роўных на Віцебшчыне — андарак, камлет, саян, спадніца, саматканка, дрылішак, белька), фартухі, паясы, ліфы (кабаты), хусткі (прахароўка, парыська, кумашырка, вялікая хустка, хустка раба, бела хустка і інш.). Такім жа багаццем характарызаваліся і аршанскія ручнікі як па сваім прызначэнні (ручнікі-ўціральнікі, ручнікі-набожнікі, вясельныя ручнікі), так і па дэкаратыўным афармленні (паласаты, клятчасты, узорысты). Узоры таксама былі розныя: ручнік, сатканы «ў дымкі з дысамі», «у дысы», «у разрэзы», у «ліцьвякі», «у жабіны вочкі», «у балдэсікі» і інш. Сярод іншых вылучаюцца ручнікі з Дуброўны. Кампазіцыя іх шмат’ярусная, багатая інфармацыяй. У іх, паводле вызначэння Н.П.Жолудзевай, удала спалучаюцца рамбічныя, крыжападобныя і раслінна-геаметрызаваныя матывы. шчыльны сятчаты дэкор ніжняга бардзюра спалучаецца з лёгкім разрэджаным малюнкам верхняга, які зрокава накіраваны на паступовае зліццё з белай чысцінёй палатна. Канцы ручнікоў аздаблялі вязанымі карункамі і ўстаўнымі вязанымі прошвамі.
Значная частка насельніцтва займалася жывёлагадоўляй (з даследаванняў В.І.Цалкіна выцякае, што разводзілі свінней і буйную рагатую жывёлу), паляваннем, пчалаводствам, рыбалоўствам (рыбакі-прафесіяналы — адна з катэгорый пасадскага насельніцтва гарадоў Аршанскай зямлі ў X—XIII стст.).
У канцы XVI — 1-й палавіне XVII ст. ў Оршы з’яўляюцца цэхі — аб’яднанні рамеснікаў адной або некалькіх блізкіх прафесій. Найбольш значныя былі цэхі кавалёў, па апрацоўцы скур, шаўцоў. 3 цягам часу ўзнікаюць аб’яднаныя цэхі — у кожнай асобнай прафесіі колькасць рамеснікаў была невялікая. У цэхах былі свае правілы вытворчасці, гандлю, падрыхтоўкі вучняў і г.д. (т.зв. статуты). Пад сваімі сцягамі цэхі ўдзельнічалі ва ўрачыстых і жалобных працэсіях, абаранялі горад ад непрыяцеля.
Сярод 23 рамесных спецыяльнасцей, якія мелі майстравыя людзі, прыпісаныя да Аршанскага замка ў сярэдзіне XVII ст., значыліся 83 кунічнікі, 3 пушкары, 2 слесары, 1 кушнер, 1 ганчар «с братней» (да канца XVII ст. ўзнікнуць яшчэ 3), 5 будаўнікоў, 8 агароднікаў. Як сведчаць дакументы, рамеснікі паміж сабой не канкурыравалі. Яны жылі і працавалі па ўнутрыцэхавых статутах. У пачатку XVII ст. ў Оршы дзейнічалі цэхі шаўцоў, пастрыгальнікаў, гарбароў, цагляроў, выпальшчыкаў, вапнякоў. Дакументы 1633 г. пацвярджаюць правы і прывілеі азначаных
Ткацкі станок XVIII cm. Рэканструкцыя Б.А.Колчына.
цэхаў. 3 гэтых часоў узнікаюць у горадзе вуліцы Гаршэчная, Рэзніцкая, Кавальская, Ганчарная...
Працэс развіцця рамяства і дыферэнцыяцыі рамесных прафесій ішоў даволі актыўна і ў Копысі — гэтым, паводле А.П.Грыцкевіча, прыватнаўладальніцкім горадзе, сярэднім для Беларусі па колькасці рамеснікаў і прафесій. Калі ў 1606 г. тут было 42 рамеснікі, якія прадстаўлялі 20 прафесій, то паводле інвентара 1650 г., у горадзе ўжо налічвалася 209 рамеснікаў 37 прафесій. У скураной і футравай справе налічвалася 8 прафесій (гарбары, кажамякі, саф’яннікі, аўчыннікі, хамутнікі, шаўцы «чорнай» работы, шаўцы «саф’янавай» работы, дубатоўкі — апрацоўвалі грубыя гатункі скуры і падэшвы), у дрэваапрацоўцы і будаўніц-
тве — 13 (рэзчыкі па дрэве, ганчары, каменячосы, цесляры, печнікі, сталяры, лепшчыкі і інш.), у ткацтве і шавецтве былі наступныя спецыяльнасці: ткачы, вышывальшчыкі, залаташвейнікі, красільшчыкі (тканін), рукавічнікі, краўцы, шапачнікі, майстры «шаўковых рэчаў» і інш. Да сярэдзіны XVII ст. ў Копысі быў створаны першы рамесны цэх. Дарэчы, у сярэдзіне XVII ст. на 450 дамоў налічвалася 16 купцоў, 5 лавачнікаў, 1 арандатар і 2 карчмары.
Копыская кафля канца XIX ст. вызначаецца рысамі стылю «мадэрн». Яе выраблялі як па форме рэльефных паліхромных 4-вугольных плітак, так і ў якасці фасонных дэталей (медальёнаў, карыятыд, ільвіных галоў), якімі абліцоўвалі печы. Расфарбоўка і размалёўка былі самыя розныя — ружова-бэзавая, зялёна-блакітная, белая з золатам, з нанесенымі кветкамі рамонку, сланечніку і інш. Вырабы вывозіліся за межы Беларусі.
Беларускі аўтар А.Л.Карпілаў у сваёй кнізе «Скрыпка беларуская» (Мн., 1982) сведчыць, што ў Оршы ўжо ў 1606 г. была адкрыта першая музычная школа (знайсці больш поўныя звесткі пра гэта пакуль што не ўдалося). На яшчэ больш ранняе развіццё музычнага мастацтва ўказвае і знойдзены ў ходзе раскопак у Друцку археолагам Л.В.Аляксеевым музычны інструмент варган (датуецца XII ст.), які нагадвае сучасны камертон.
Праўда, у лісце караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста аршанскаму старасту Андрэю Міхайлавічу Адзінцэвічу ад 3 студзеня 1566 г. (адно з самых даўніх дакументальных сведчанняў) значыцца: «А с людей волочаіцмх, которые без службы мешкають, й тоже с медведнмков, дудннков, скрнпков, н с каждого гудка н нных, в местах мешкаюшнх, што службы певное не маеть, с головы самого н белых годов н детей нх по осьмн грошей». Ліст асабліва цікавы тым, што ў ім пералічваюцца мастацкія прафесіі, якія існавалі ў Оршы ў 70-я гады XVI ст. Адзначаецца (напрыклад, лічыць Э.С.Максімава), што ў Оршы развіццё атрымала злотніцтва (асабліва ў час росквіту Оршы і яе ваколіц).
Цікавыя звесткі аб развіцці рамяства ў Оршы ў канцы XVIII ст. ўтрымліваюць «Экономнческне прнмечанмя для генерального межевання Могйлёвской губернйй» (складзены ў 1800—1802 гг.). Пры апісанні горада адзначаецца, што «коже-
венных заводов не нмеется, а прнвозятся в оный город разного сорта кожн нз города Могнлёва н его уездов, местечка Шклова, до оного уезда местечка Дубровны юфтяных черных большнх до 100, малых — до 500 штук... Гончарных не нмеется, а прмвозят нз города Копысн (паводле звестак І.М.Елатамцавай, у канцы XIX ст. ў Копысі існавала каля 20 заводаў — А.Р., Ю.Р.) н нз местечка Дубровны н ежегодно расходнтся до 2000 разного сорта. Кафельных заводов тоже не нмеется, а для нужного случая прнвозят оного же местечка Дубровны н кафель расходатся более до 500 штук».
Асобнае месца сярод рамесніцкіх вырабаў у 2-й палавіне XIX ст. належыць вырабам, вядомым пад назвай «дубровенская кераміка». Мясцовыя майстры рабілі з чырвонай гліны бытавы посуд задымлены, тэракотавы, паліваны з размалёўкай і без яе, а таксама цацкі-свістулькі (коцікі, лялькі, мядзведзікі і інш.). Вырабы дубровенскіх майстроў карысталіся попытам на кірмашах Расіі і Украіны.
Аб тым, што рамяство ў Оршы ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. не атрымала шырокага развіцця сведчаць і даныя расійскага акадэміка В.М.Севергіна, які, наведаўшы Оршу ў 1802 г., адзначыў у ёй наяўнасць толькі 62 рамеснікаў. Праўда, традыцыі рамесніцтва на Аршанскай зямлі не губляюцца, на працягу стагоддзя яны развіваюцца, паступова трансфармуючыся ў невялікія заводы і фабрыкі (у 1873 г. пачне працу драцяна-цвікавы завод у Барані, завод па вырабе глінянага посуду ў Сальніках, гарбарны завод каля Смалян і інш.)У асобных месцах аўтарытэтам карыстаюцца майстры-саматужнікі (напрыклад, меднікі ў Смалянах, бондары і шаўцы ў Оршы, керамісты ў Копысі).
ГЛАВАV
НдрОДНАЯ МАСТАЦКАЯ КуЛЬТурА ДрШАНСКАЙ ЗЯМЛІ ў Х-ХІХ ст.
Народная духоўная культура, яе развіццё і функцыянаванне вызначалася канкрэтнымі сацыяльна-гістарычнымі ўмовамі і выступала як частка агульнага ладу жыцця і светаўспрымання (як складанага ўзаемадзеяння традыцыйнай творчасці з хрысціянствам) крывічоў (на пачатку гісторыі краю) і беларусаў (у больш познія часы).
Культура «не толькі эліты», але і «ніжэйшых класаў»* (найбольш значнымі сярод такіх сацыяльных слаёў былі рамеснікі і сяляне), асабліва ў канцы ранняга і ў познім сярэдневякоўі не захавала значных набыткаў. Нават помнікі — летапісныя, гістарычныя, літаратурныя — ствараліся галоўным чынам інтэлектуальнай элітай (летапісцамі, манахамі, шкалярамі), якія былі і адукаваныя, і пісьменныя. Ды і феадальныя гісторыкі, якія сваёй галоўнай задачай ставілі апісанне ваенных паходаў, пераможных бітваў і княжацкага побыту, на жаль, вельмі рэдка пісалі пра народ, пра тыя тысячы простых працоўных людзей, якія з’яўляліся сапраўднымі творцамі першабеларускай дзяржаўнасці і яе высокай мастацкай культуры.
Менавіта апошняя акалічнасць спрыяла таму, што народ апынуўся адсунутым, адлучаным ад сродкаў фіксацыі сваіх думак і настрояў. I ў спадчыну будучым пакаленням дасталася арыстакратычная, галоўным чынам элітарная, трактоўка сярэдневяковай культуры «высакалобымі» (А.Я.Гурэвіч) — багасловамі, філосафамі, гістарыёграфамі, паэтамі. Але гэта не значыць, што культура народа была «безмолствуюіцей». На шчасце, рэдкія творы сярэдневяковых манахаў-летапісцаў кампенсуюцца (хоць і не ў поўнай ступені) трыма відамі матэрыялаў. Па-першае, данымі сучаснай археалагічнай навукі, дзякуючы якой (даследаванні Друцка, Копысі, Оршы) адкрываецца мноства сапраўдных помнікаў жыцця, побыту, мастацкай творчасці: пасяленні, жытло, побытавыя рэчы, адзенне, звычаі, вераванні, іншыя сведчанні матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходніх славян; па-другое, уласная творчасць народа, менавіта, яго фальклор, які ў велічных і ўзвышаных былінах, у чароўных казках, паданнях, загадках, прымаўках, прыкметах і замовах, выражаў глыбокую народную мудрасць, працягваючы новым і новым пакаленням «времен связуюіцую ннть». Дзякуючы фальклору (і яго збіральнікам) да сучаснікаў дайшоў багаты комплекс язычніцкіх уяўленняў: вясельныя песні і пахавальныя галашэнні, заклёны, абрадавыя карагодныя танцы і інід. Шмат з таго, што зафіксавана фалькларыстамі і этнографамі ў XIX — пачатку XX ст., узыходзіць да часоў Полацкай дзяржавы, а калі-некалі і да больш ранніх часоў. Асабліва гэта датычыць вясковай мастацкай культуры (тут нелыа не пагадзіцца з Б.А.Рыбаковым, які лічыў, што ўсходнеславянская феадальная вёска мала чым змянілася ад часоў Манамаха да часоў Радзішчава), якая адрозніваецца большай устойлівасцю і кансерватыўнасцю. I ў XIX ст. аралі сахой і простым плугам часоў Усяслава Брачыславіча, сеялі тыя ж злакі, разводзілі тых жа жывёл, жылі ў такім жа простым жытле, якое асвятлялася лучынай, хадзілі ў даматканай вопратцы, упрыгожанай умелымі жаночымі рукамі. Феадалы, а потым і памешчыкі, развіваліся і багацелі за кошт прыгоннага сялянства, амаль нічога не даючы яму ўзамен на працягу цэлага тысячагоддзя. Вядомы даследчык славянскай культуры Любар Нідэрле з уласцівай яму інтуіцыяй яшчэ ў пачатку XX ст. выказаў думку, што фальклорныя звесткі маюць вечную каштоўнасць для вывучэння славянскіх старажытнасцей, прычым з часам, па меры пашырэння комплексу вытокаў і меж даследавання, роля фальклору і яго жанраў будзе ўсё болып і больш узрастаць;
* Тэрмін запазычаны з даследаванняў вядомага італьянскага вучонага марксісцкага кірунку Антоніо Грамшы.
па-трэцяе, мова народа, на аснове ўсіх багаццяў якой стваралася стараруская, старабеларуская літаратурная пісьмовая мова. Менавіта мова раскрывае глыбіню пазнання прыроды, сістэму гаспадарання, сацыяльных адносін, атрыманых у спадчыну ад родавага строю грамадства, культурныя сувязі з суседзямі, народныя звесткі ў медыцыне, астраноміі і шмат што іншае.
Вывучаць стан тагачаснага традыцыйнага культурнага жыцця з яго міфапаэтычнай традыцыяй даволі складана, але магчыма. Асабліва, калі не базіравацца на традыцыйных падыходах з іх разуменнем народнай культуры як рэшткаў старажытнага эпасу ці перажыткаў язычніцтва, а выкарыстоўваць магчымасці іншых навук, напрыклад, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, археалогіі, этналогіі і інш. Цікавую думку ў адносінах да азначанай праблемы выказаў вядомы французскі даследчык народнай культуры сярэдневякоўя Ж.К.Шміт: «Недахоп не столькі ў вытоках, колькі ў пазнавальных сродках для іх расшыфроўкі».
Для насельніцтва гарадоў і паселішчаў Верхняга Падняпроўя ў значнай ступені харакгэрна прыналежнасць да агульнай усходнеславянскай культурнай прасторы з яе складанымі перапляценнямі нацыянальнага і рэлігійнага, палітычнага і сацыяльнага, нябеснага і зямнога, жыцця і смерці. I гэтыя складанасці маюць свае адметныя рысы. I адна з іх, на наш погляд, заключаецца ў наступным. Калі ў іншых землях усходніх славян былі буйныя гарады (Полацк, Пскоў, Ноўгарад, Кіеў), якія аказвалі значны ўплыў на складванне рэгіянальнага культурна-мастацкага комплексу, то ў нашым выпадку Друцк і Копысь, хоць і былі гарадамі старажытнымі, усё ж не валодалі тым мастацкім патэнцыялам, які з’яўляўся б вызначальным для Верхняга Падняпроўя. I ва ўмовах ранняга сярэдневякоўя (яго верхняя мяжа датуецца IX ст.), і ў сталым сярэдневякоўі (X—XIII стст.) значная частка духоўных каштоўнасцей існавала галоўным чынам, не будучы зафіксаванай ні на пергаменце, ні ў больш позні час на паперы. Грамадства сярэдневяковага Верхняга Падняпроўя ў сваёй большасці было непісьменным; як у люстэрку адлюстравана спецыфічнасць тагачаснай культурнай сітуацыі — кніжная, пісьмовая культура існавала ў выглядзе нейкіх рэшткаў у моры вуснай камунікацыі і трансляцыі культурных каштоўнасцей. Таму апавядальныя, больш ці менш павучальныя помнікі (напрыклад, летапісы, жыціі) захаваліся менш, чым помнікі заканадаўчыя ці дырэктыўныя (напрыклад, царкоўныя статуты, павучанні, правілы ці такі збор законаў, як «Руская праўда» Яраслава Мудрага). Ды і само распаўсюджванне пісьменнасці і яе ўзаемаадносіны з народнай культурай нельга разглядаць адназначна. 3 аднаго боку, друк, друкаванае слова падрывала традыцыйны фальклор; з другога, — менавіта з яго дапамогай была зафіксавана значная яго частка (успомнім хоць бы вядомыя «Допісы» Ф.Кміты-Чарнабыльскага, перасыпаныя прымаўкамі, прыказкамі, афарызмамі народнай мудрасці). I, безумоўна, пісьменнасць спрыяла з’яўленню і распаўсюджванню як царкоўнай, богаслужэбнай, так і свецкай літаратуры, лісткоў і тайных выданняў, прызначаных людзям простым, «посполнтым». 3 другога, — валоданне пісьменнасцю дазваляла яго ўладальнікам па-свойму ёю карыстацца (напрыклад, адпаведна з улікам размоўнай мовы міран, тлумачэнне Старога і Новага запаветаў, Евангелля, іншай богаслужэбнай літаратуры), замацоўваючы права духоўнага ўладарання над пісьменнымі. Ддя больш паспяховага ўсталявання хрысціянства ў пісьмовай большасці «простолюданов» і актыўнага ўздзеяння на рэлігійныя і маральныя паводзіны паствы, царкоўнікі, манахі, прапаведнікі выкарыстоўвалі і такі прыём, як спалучэнне афіцыйнага, кніжнага тэксту з фальклорнымі традыцыямі, дахрысціянскай (ці лепш сказаць, пазахрысціянскай) народнай культурай. Фальклорны матэрыял у сінкрэтычным адзінстве ўтрымліваў карыснае, добрае і прыгожае. У той жа час
у святле царкоўных канонаў той жа традыцыйны фальклорны светапогляд падаваўся ў рамках жорсткага супрацьпастаўлення дабра і зла, святых і д’яблаў, надзеі і адчаю. Як, напрыклад, у царкоўных размалёўках на тэму «Страшнага суда», на якім Бог адпраўляе праведнікаў і богапаслухмяных у рай, а грэшнікаў — у пекла, на бясконцыя мукі. Мастакі малявалі агідных чарцей, якія закопваюць ці кідаюць грэшнікаў у агонь, пранізваюць іх кручкамі, ірвуць кіпцюрамі цела...
Дзеля справядлівасці, аднак, адзначым і іншыя факты. Жыхары Аршанскай зямлі, якая была цесна звязана са Смаленскам, не маглі не ведаць аб пропаведзях Аўраамія Смаленскага (хаця па ўсіх дарогах, якія вялі ў Смаленск, былі пастаўлены ваяры, відаць, епіскапскія, каб не дапусціць яго паплечнікаў у іншыя землі), над якім ігумены і папы наладзілі ўсенародны суд. Адны хацелі яго зняволіць у турму, другія — «к стене ту прнгвозднть н зажешм», а трэція — угапіць. Ігумены і папы, «яко волы рыкаюіцне», хацелі «аіце бо можно, жмва его пожрета».
I адбылося гэта таму, йгто Аўраамій чыгаў насельніцтву кнігі і тлумачыў іх усім — «малым н велнкмм, рабам же свободным н рукодельным». Аб прапаведніку казалі, што «он уже весь град к собе обратнл есть». Адкрытая пропаведзь небяспечных для царквы ідэй, зварот да людзей рамесных і прыгнечаных выклікала нянавісць у духавенства. У выніку такога складанага і супярэчлівага ўзаемаўплыву ў XI—XIII стст. на землях усходніх славян (у тым ліку і ў Верхнім Падняпроўі) складваўся той культурна-ідэалагічны комплекс, які даследчыкі (А.Я.Гурэвіч) называюць «народным, фалькларызаваным хрысціянствам» або «прыходскім праваслаўем».
Народна-культурны комплекс Верхняга Падняпроўя ў XI—XV стст. насіў характар сінкрэтычнага прымітывізму, у якім старажытнае, даўняе народнае, прасякнутае рытуаламі і вераваннямі, лічылася роўным. Адзінствам быцця і культуры рамесніцтва і творчасці, карыснага і прыгожага, утылітарнага і эстэтычнага — усё гэта адыгрывала аднолькавую вызначальную ролю ў фарміраванні светапогляду і светаўспрымання, як іх яшчэ называюць «анімістычнай свядомасці», розных слаёў насельніцтва. Валодаючы багацейшымі ўяўленнямі аб акаляючым іх свеце, яны, тым не менш, прытрымліваліся традыцыйных адзнак, бачачы ў іх аснову ўстойлівасці жыцця і побыту (нават афіцыйныя хрысціянскія дактрыны інтэрпрэтаваліся імі пад уплывам традыцыйнага светапогляду). У дыме, што ўзнімаўся над іх галовамі, кажучы словамі вядомага даследчыка этнаграфіі, археалогіі і фальклору ўсходніх славян Адама Чарноцкага (З.Даленга-Хадакоўскага), яны адчувалі водгулле старажытных абрадаў, чулі даўнія песні.
Усходнеславянскае насельніцтва ў XI—XIII стст. магло забяспечыць сабе поспех, бяспеку і ўдачу двума спосабамі: малітвай, звяртаннем да заступніцтва праваслаўнай царквы, з аднаго боку, і сістэмай «чорных» дзеянняў, якія выцякалі з язычніцкіх традыцыйных вераванняў (аберагалі замовамі, знахарствам), з другога. Абодва гэтыя спосабы знаходзіліся ў адносінах дадатковасці і паўтаралі адзін аднаго як 2 люстрана-сіметрычныя сістэмы. Праўда, у першым выпадку вонкавае ўздзеянне, напрыклад, пропаведзь свяшчэннікаў, узмоцненая чытаннем святых кніг і песнапеннем, было болыіі уражлівым. У другім жа выпадку над чалавекам маўкліва вісеў прывід памерлых родзічаў, прымушаючы яго да прыняцця самастойнага рашэння, даволі часта ўступалі ў супярэчлівасць з афіцыйнымі догматамі.
Дзеля справяддівасці неабходна адзначыць, што ў старажытным славянскім грамадстве (дарэчы, як і ў іншых народаў) існавалі 2 культурныя традыцыі — вызначальная, «вялікая традыцыя» адукаванай меншасці (духавенства, князь і яго акружэнне, багатыя гандляры) і «малая традыцыя» астатніх, (галоўным чынам людзей малапісьменных, сяляне — «людзі без архіваў і без твораў» — А.Я.Гурэ-
віч). I калі першая культывавалася ў манастырах, храмах, пры княжацкім двары, дык другая існавала праз самазахоўванне (у процістаянні з афіцыйнай ідэалогіяй) і самаразвіццё ў паўсядзённым побыце гарадскіх (рамесных) ці вясковых (сялянскіх) супольнасцей. Але і першая, і другая не існавалі самі па сабе, незалежна адна ад другой. Наадварот, яны былі ўзаемазвязаныя, цесна перапляталіся між сабой. Тое, што называлі фальклорнай, або народнай культурай, зусім не было чужым для адукаванай часткі грамадства, у тым ліку і духавенства. Таксама і духоўнае жыццё народа было цесна звязана з «высокай» культурай і з царкоўнай духоўнасцю. Безумоўна, змест і напаўненне гэтага жыцця, наяўнасць творчага пачатку былі розныя, незалежна ад паўсядзённых перапляценняў. Гэты своеасаблівы «дыялог-канфлікт» праходзіў адначасова і паміж рознымі сацыяльнымі слаямі грамадства і ўнутры свядомасці кожнага чалавека. Бяспрымеснай народнай культуры ў высокім і асабліва познім сярэдневякоўі на землях Падняпроўя не існавала. Вядомы савецкі даследчык народнай культуры сярэдневякоўя А.Я.Гурэвіч называе гэту з’яву «парадоксам сярэдневяковай культуры». Напрыклад, святкаванне Каляд (Раства Хрыстова) напачатку хрысціянства, калі князь і царкоўнікі ладзілі набажэнствы, удзельнічалі ў карнавалах падчас іншых мерапрыемстваў. Удзел прадстаўнікоў вышэйшых, ці адукаваных, класаў у народнай культуры не абмяжоўваўся рытуалізаванымі дзеяннямі. Прынамсі, у гарадах багатыя і бедныя, знаць і простыя людзі, нягледзячы на асабістасць светаўспрымання, хадзілі ў адны і тыя ж цэрквы, дзе маліліся аднаму і таму ж богу — Хрысту, былі гледачамі і слухачамі адных і тых жа забаў. Напрыклад, разам слухалі на гарадской плошчы гусляра-былінніка, глядзелі прадстаўленні скамарохаў, цешыліся народнымі гульнямі. Праўда, успрыманне і ацэнка такіх праяў народнага мастацтва былі ў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп далёка не аднолькавыя. Калі князь і яго знаць былі проста гледачамі, то просталюдзіны маглі быць (ці імкнуліся) удзельнікамі гульні ці танца. Па-рознаму ўспрымаліся імі і з рознымі эмоцыямі перажываліся знітаваныя ў адзінае цэлае камічнае і трагічнае, прафанацыйнае і свяшчэннае, нізкае і ўзвышанае. 3 другога боку, у княжацкіх палатах частымі былі спевакі, музыканты, казачнікі, блазаны, пацешнікі-мядзведнікі і інш. Неадназначнай была і лінія паводзін самадзейных выканаўцаў. К.алі ў першым выпадку (на гарадской плошчы) і тэкст, і рухі, і жэсты былі больш адвольныя, імправізацыйныя, выканаўцы адчувалі эмацыянальную падтрымку гледача (галоўным чынам простага люду), то ў другім (у княжацкім палацы) і словы, і дзействы выканаўцаў былі іншыя, вывераныя, завуаліраваныя, ухваляючыя жыццё і дзейнасць князя і яго людзей. Таму што іншая манера выканання магла скончыцца трагічна для саміх выканаўцаў. (Успомнім хоць бы паэму «Курган» Я.Купалы.) У гэтых адносінах цікавым з’яўляецца сведчанне аднаго з замежных гасцей беларускага вяльможы — TaHeu для гасцей быў толькі відовішчам і, як усякае мастацтва, — працай; тыя, хто танцаваў, не весяліліся, а працавалі, вяселле ж было ўдзелам гледачоў, занадта важных для таго, каб танцаваць самім.
Тагачасныя «арыстакраты» даволі часта карысталіся рэчамі, якія сёння звычайна апісваюць як творы народнага мастацтва (напрыклад, праселка з Друцка з надпісам «Кьняжмнь»). Князь і яго дружына, адукаваныя гандляры, нават духоўныя асобы падтрымлівалі сувязь з народнай мастацкай культурай праз сваіх маці, сясцёр, дачок, часта іх выхоўвалі нянькі (сялянкі ці гараджанкі), якія вучылі іх народнай мудрасці, спявалі песні і распавядалі казкі, паданні, быліны.
Дарэчы, народная песня як адзін са старажытных жанраў народнай паэтычнамузычнай творчасці з’яўляецца адным з цікавых вытокаў народнай мастацкай культуры. 3 аднаго боку, яна заўсёды адклікалася на патрэбу дня, адлюстроўваю-
чы гаротную, цяжкую долю вяскоўцаў («Ах, я бедны селянін», «Цяжка доля сялянская», «Мужыцкае жыццё не радуе мяне» і інш.); з другога — часцей фіксавала пазачасавыя і пазапрасторавыя сітуацыі — каханне, разлуку, жыццёвыя нягоды, клопаты аб хлебе надзённым, працоўныя працэсы, радзей — падзеі, звязаныя з гістарычнымі падзеямі і асобамі. Адным з цікавых прыкладаў з’яўляецца народная песня «Ой, у нядзельку параненьку...», створаная ў гонар вялікай бітвы пад аршанскай в. Крапіўна ў 1514 г. Прывядзём яе поўнасцю:
Ой, у нядзельку параненьку Узышло сонца хмарненька, Узышло сонейка над борам, Па-над селецкім таборам. — А ў таборы трубы граюць, Да ваяцкае нарады зазываюць. Сталі рады адбываці, Адкуль Оршы здабываці: А ці з поля, а ці з лесу, А ці з рэчкі невялічкі.
А у нядзельку параненьку Сталі хлопцы-пяцігорцы Каля рэчкі на прыгорцы: Гучаць разам з самапалаў, 3 сяміплядах ад запалаў, Б’юць паўсоткаю з гарматаў... Масква стала наракаці, Месца Оршу пакідаці. А як з Оршы ўцякалі, Рэчку невялічку пракліналі: «Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала, Як нашая слава тутака прапала, Бадай высыхала да сканчэння свету, Што нашай славанькі ўжо нету!» Слава Оршы ўжо нязгорша, Слаўся, пан Астроскі!
Вось яшчэ адна песня, вясельная. Яна запісана вядомым даследчыкам беларускай этнаграфіі П.В.Шэйнам у в. Запожанцы Аршанскага павета ў 1870-я гады. У сувязі з тым, што такіх песень захавалася мала, прыводзім яе поўнасцю:
Грым, погрым!
Ціхая бяседа, вясёлая хата, Благословіце нашаму дзіцяці Песню почаці!
Жонушкі белоголовочкі, Деўшкі чарнобрывочкі, Благословіце!
Мужычкі-колосовічкі, Госьцікі прыхожые, Благословіце!
Бліжніе прыхожые, Дальніе прыезжые, Благословіце!
Сем год под лаўкой валяўся, Гэтый свадзьбы дожыдаўся, Тры годы под печкой катаўся, А ўсё гэтый свадзьбы дождаўся. Ты святой Кузьма — Дземьмян, Да скуй жа нам свадзебку! Да святэй жа Лука, Солучы нам гэту пару Ды на тры долінкі: Ды первая долінка — Ды ў полі урожаю;
А другая долінка — Ў хлявы прыплоды; А трэцію долінку — На сыноў, на пахароў, Чацвёртая долінка — На дочак, на жнеячак
Дзеля справядлівасці адзначым, што больш вядомыя народныя песні XVII— XIX стст., і менш захавалася звестак пра народную песенна-паэтычную творчасць ранейшых часоў.
Несумненную цікавасць сярод фальклорных жанраў выклікаюць сярэдневяковыя замовы, асноўнымі аспектамі якіх, паводае вызначэння У.М.Тапарова, з’яўляюцца фальклорны і рытуальны. 3 Аршанскай зямлі замовы («шаптанні», «малітвы», «нагаворы», «прысушкі» і інш.) дайшлі да сучасніка, дзякуючы даследчыцкай працы ў 2-й палавіне XIX ст. вядомых фалькларыстаў Е.Р.Раманава, П.В.Шэйна, У.М.Дабравольскага і інш. Вось для прыкладу дзве замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека і запісаныя Е.Р.Раманавым у в. Мікуліна Аршанскага павета. Першая — ад хвароб жывёлы: «Чэмярыца і патніца, выхадзі з касьцей, з машчэй, з бумажнага цела, з рыжыя шарсці, на мхі, на балоты. Там табе гулянне, буянне; на скаціні, рыжай шарсціні, нет ні гуляння, ні буяння. Ёсць на свеці тры цары: первы цар — ясен месяц на небі, другі цар — чорны рак у моры, трэці цар — серы воўк за морам. Як тым царам у кучу не схадзіцца, за дубовыя сталы не садзіцца, чары віна не піць, хлеба-солі He кушаць, так етай болі не балець, не гарэць, у етага раба божага скаціны». I другая — ад змей: «Гадзмяя паха, гад-змяя верапаха, гад-змяя шкурлупея, нажанавітая, хлеўная, вадзяная, межавая, верасовая, зялезовая, лятучая, паўзучая, серанавая, ідзі к рабу божаму, вынь сваю ярасць, паганае жала-жыгала. Ня вынеш ты ў раба божага сваю ярасць, паганае жыгала — перавяду ваш род і пакаленне, усю вашу хвамілію. Буду ў бога прасіць святога Міхайла-архангела і з гразой, і з перуном, і з дажджом; ня будзець вам памесця нігдзе: ні ў грудзі, ні ў нары, ні на сухапуцці. У грудзі я цябе агнём спяку, у нары перуном заб’ю, на сухапуцці вадой залью — сам я раб божы Лукаш».
Шырокае распаўсюджанне атрымалі замовы супраць хвароб. Яны былі запісаны Е.Р.Раманавым у Дубровенскім павеце, у той жа в. Мікуліна Аршанскага павета, а таксама ў в. Пугляі Горацкага павета (цяпер Аршанскі раён). Вось замова ад крывацёку: «Ішло з вышняга неба дванаццаць маладцоў і няслі дванаццаць та-
парусаў — секлі, дубалі і рабу божаму кроў замаўлялі. Хук! Кроў ні пук!». 3 той жа Дубровенскай воласці дайшла замова ад уроку і ад звіху. Вось апошняя з іх: «Ёсь сіне мора, на тым моры калінавы мост, па тым калінавым мосту едзець святы Юры і святы Мікола, і святы Паўла й Петра. I калін-мост абламіўся — зьвіх расхадзіўся: па касьцях, па машчах, па суставах, па жылах, на жылках. Давайця о помачы рабу божаму ад зьвіху».
Трэці раздзел замоў звязаны з сямейным і гарадскім побытам. Адну з іх — прысушку — Е.Р.Раманаў запісаў у Аршанскім павеце: «Пайду я, раб божы, пад акіян-мора, стану ў край мора. Віджу я — стаіць дуб, ад веку пасаджоны, ад веку параджоны. Абгароджу яго зялезным тьшам, зялезным воратам. Пад тым тынам, зялезным воратам ляжыць змяя-самавейніца, разсылаець красных дзевак на шоўкавыя лугі, каб нылі аба мне іх жылкі-паджылкі, гарачая сэрца, амін».
Прыведзеныя прыклады пераканаўча сведчаць аб цеснай сувязі ў фальклорных творах Верхняга Падняпроўя звычаёва-бытавой культуры (утылітарная функцыя) з культурай эстэтычнай (мастацкая функцыя), вылучаюць замовы ў такі раздзел фальклору, які дазваляе прасачыць шляхі пераарыентацыі мовы як сродку перадачы інфармацыі ў мастацка-вобразную структураўтваральную сістэму (Г.А.Барташэвіч). Замова — гэта магчымасць пазнаёміцца з таямнічасцю, нават прароцтвам, беларускага слова, якое сведчыць аб яго жывучасці і прьшягальнасці, непарыўнасці з нацыянальнай пісьмовай традыцыяй.
Прыведзеныя прыклады, аднак, не даюць падстаў характарызаваць мастацкую культуру Аршанскай зямлі ў сярэдневякоўі як аднародную. Яна мела карэнныя адрозненні па прыкметах сацыяльнага становішча, адукацыі, рэлігійнага веравызнання народа і інш. Возьмем для прыкладу тыя ж упрыгожанні. Даследчыкі сведчаць, што завушніцы з медзі ці розных танных сплаваў не дазвалялася насіць княжацкаму акружэнню: яны насілі вырабы з серабра ці золата. Княжацкі двор, як гэта было ў старажытным Друцку, меў нават сваю ювелірную майстэрню. Жанчыны з заможных сем’яў аздаблялі галаўныя ўпрыгожанні сярэбранымі ці залатымі манетамі, шыйныя — бурштынам ці бісерам; мужчыны ўпрыгожвалі адзенне залатымі і сярэбранымі ланцужкамі, спражкамі, багатымі скуранымі паясамі. Просты люд задавальняўся таннымі шклянымі пацеркамі. У XII—XV стст. прыкметамі прыналежнасці чалавека да феадальнай знаці ці вышэйшага духавенства стаў сігнет-пярсцёнак з пячаткай. Гербавы сігнет (залаты, сярэбраны) насілі на ўказальным пальцы правай рукі, ён быў своеасаблівым пасведчаннем асобы.
Неаднароднасць традыцый мастацкай культуры была асабліва бачнай у сярэдневяковых гарадах, дзе на змену міжасабовым сацыяльным сувязям хутчэй чым у вёсцьі прыходзілі ананімныя адносіны, апасродкаваныя рэчамі, таварамі і грашыма. Менавіта ў горадзе была больш актыўнай «вертыкальная дынаміка» (А.Я.Гурэвіч), якая вяла да значнага сацыяльнага расслаення. Тут будаваліся і ўпрыгожваліся цэрквы, праводзіліся рэлігійныя набажэнствы і паказы школьных тэатраў (культура рэлігійная), цэхавыя прафесійныя і культурныя святы (культура рамесніцкая), выступленні вандроўных забаўляльнікаў (павадыры мядзведзяў, блазны, камедыянты, фокуснікі, акрабаты і інш.). Адметна тое, што кожны член такой сацыяльнай супольнасці жыў і дзейнічаў у межах настрояў, правіл і традыцый сваёй супольнасці, па іх звяраў свае ўчынкі, вызначаў крытэрыі існасці і маны. Па сутнасці ўсе створаныя (і матэрыяльныя, і духоўныя) рэчы неслі на сабе адзнаку такой сацыяльнай калектыўнасці.
У Верхнім Падняпроўі, дзе кожны горад і амаль кожнае буйное паселішча былі звязаны з ракой, асаблівай папулярнасцю карысталася купальская традыцыя — святкаванне ў гонар сонца, якое да 6 ліпеня дасягала летняга сонцастаяння. Заха-
ваўшы сваё значэнне ў вобласці эстэтычных каштоўнасцей, свята Купалля заўсёды прыцягвала да святкавання і маладых, і больш сталых людзей, незалежна ад цягі да хрысціянства ці язычніцтва. Як каляндарнае азначэнне часу купальскае свята ўпамінаецца ў старажытных беларускіх граматах XIV—XV стст. (а ўпершыню Купалле згадана ў Цвярскім летапісе пад 1175 г.). Свята Купалля было найбольш урачыстым з вясенне-летняга календара сялян-язычнікаў, маленні і святкаванні якіх былі строга распісаны па порах года і важнейшых сельскагаспадарчых тэрмінах. Як і свята першых усходаў ярыны (пачатак мая) ці свята бога Ярылы, якое пазней сальецца з хрысціянскай Тройцай (пачатак чэрвеня), так і Купалле па сутнасці было маленнем аб дажджы. Карагоды дзяўчат, абрадавыя песні і танцы ў свяшчэнных месцах (лес, бераг ракі ці возера), ахвярапрынашэнні рэкам і крыніцам — усё было скіравана на атрыманне падарунка неба — дажджу. У ноч на Купалу пакланяліся вадзе (дзяўчаты кідалі ў раку вянкі з кветак) і агню (на высокіх месцах разводзіліся вялікія кастры, праз якія скакалі хлопцы і дзяўчаты, узяўшыся за рукі). Жыццесцвярджальная гульнёвая частка гэтых маленняў надоўга занатавана ў побыце сялян. Дню Купалы, як сведчаць пісьмовыя крыніцы, папярэднічала русальная нядзеля, у дні якой у вёсках выбіралі самых прыгожых дзяўчат, абвівалі іх зялёнымі бярозавымі галінкамі і з магічнай мэтай аблівалі вадой, як бы запрашаючы дождж прыйсці на зямлю.
Гэта свята дае яскравы прыклад, як спачатку процістаялі (Купалле і культ Іаана Прадцечы), а потым прыйшлі да пагаднення дзве традыцыі — хрысціянская і язычніцкая. Намаганні адэптаў хрысціянства прывялі да таго, што свята атрымала здвоеную назву «Іван Купала», а імёны Іван, Ян сталі сімваламі купальскага дня. («Сёння Купалле, а заўтра Ян», — так адлюстраваны ў старажытнай народнай песні працэс спалучэння гэтых свят.) Дарэчы, святкаванне Купалля з’яўляецца традыцыйным на Падзвінні і ў Падняпроўі і ў нашы дні, у пачатку XXI ст. Вядомы і іншыя абрадава-гульнёвыя прадстаўленні і песні, прысвечаныя завяршэнню ці пачатку чарговага аграрнага цыкла («Сустрэча вясны», «Зажынкі», «Дажынкі», «Дакопкі» і інш.). Насычэнне і перапляценне іх з магічнымі сродкамі, іншымі элементамі народнага светаўспрымання быццам бы дапамаглі вяскоўцам захаваць жывёлу, сабраць ураджай, захаваць здароўе і душэўны спакой, нейкім чынам рытмізаваць цячэнне часу. Але існаванне народна-абрадавай творчасці не было такім ужо спакойным. Народныя традыцыі, права на «нгрнше» прыходзілася адстойваць, асабліва ў познім сярэдневякоўі, у барацьбе з суб’ектамі «высокой» культуры — царквой, духавенствам, прадстаўнікамі ўлады. Яшчэ вядомы беларускі пісьменнік (ён жа епіскап) Кірыла Тураўскі ў сваіх словах і малітвах асуджаў людзей за «ворожю, н еже баснн бають н в гуслн гудуть», за «плясанье, бубны сопелн, гуслм, пнскове, нгранья неподобные, русалья», за песні і скокі «еже в пнру н на свадьбах, н в навечерннцах н на нгрншах». Мэтанакіраванае наступства царквы і дзяржавы на народныя святы і спосабы правядзення вольнага часу ў рэшце рэшт прывяло да таго, што к канцу XIX ст. сялянскія святы-гульні прыйшлі ў заняпад.
Вядома ж, рамеснікі і сяляне не валодалі манаполіяй на арганізацыю свят. Ладзілі іх князь і яго акружэнне (з улікам поспехаў у ратных справах ці далёкіх паходаў), а ў XVII—XVIII стст. і цэхавае кіраўніцтва, навучэнцы каталіцкіх школ і калегіумаў. Апошнія асабліва вызначаліся ў Оршы, дзе было створана некалькі школьных тэатраў. Месцам прадстаўленняў часцей за ўсё былі рынкавая плошча або плошча перад ратушай, гарадскія вуліцы, радзей — карчма (гульня ў карты, абмен чуткамі, плёткамі, месца для танцаў і г.д.). Месцам карнавальна-гульнявых прадстаўленняў у Смалянах, напрыклад, была прасторная Рыначная плошча пе-
рад ратушай, у Оршы — цэнтральная Рыначная плошча, забудаваная з усіх бакоў культавымі пабудовамі. Свайго апагея выступленне вандроўных артыстаў, народная смехавая культура, дасягалі ў кірмашовыя дні, калі плошчы запаўняліся мноствам народу, а па вуліцах ішлі працэсіі ў суправаджэнні аркестра. Асаблівай папулярнасцю ў гледачоў карысталіся пародыі на суддзяў і духавенства, парадыйныя байкі, народныя містэрыі, фарс, вяселлі, хаўтуры. Такія, як «Дышкурс Жыдовіна са скамарохам», «Камунія духоўных святых Барыса і Глеба», «3 мужыка — пан», «Мужык і студэнт» і інш. Польскі даследчык Ян Оконь лічыць, што за перыяд з 1600 г. і да канца XVIII ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў школьных тэатрах было пастаўлена 80 п’ес, напісаных прадстаўнікамі як праваслаўнага, так і каталіцкага кліру. I тыя, і другія часта падаваліся ліхадзеямі і дурнямі, цёмнымі, ганарлівымі, сквапнымі ды аматарамі заляцацца да чужых жонак. Кажуць, што калі на прадстаўленне школьнага тэатра прыходзілі вясковыя жыхары, то яны аглядаліся, каб не сустрэць папа ці ксяндза. Відаць, «служкі божыя» добра ведалі сілу мастацтва, калі так імкнуліся перашкаджаць наведванню тэатра. Да гэтай з’явы ў народнай мастацкай культуры славян з поўным правам можа быць аднесена яе вызначэнне, як «гратэскны рэалізм»*, у аснове якога ляжаў старажытнейшы тып вобразнасці, які належаў спачатку міфалогіі і архаічнаму мастацтву, а ў сярэднія вякі народнай смехавай культуры.
Праўда, тут неабходна адзначыць наступную акалічнасць. У народнай свядомасці заставаліся далёка не ўсе набыткі вуснай паэтычнай творчасці. Народ прымаў і ўспрымаў толькі творы, якія прайшлі як бы «папярэднюю цэнзуру» большасці грамадства. Гэта значыць, у фальклорнай свядомасці замацоўвалася толькі тое, што прыйшлося людзям даспадобы, што адпавядала іх поглядам, іх светаразуменню. Напрыклад, у раннім сярэдневякоўі творамі такой якасці былі быліны, песні, казанні аб полацкім князю Усяславу Брачыславічу («Всеславе», «Волхе Всеславовнче») як аб імклівым і таленавітым ваяру, які нібы па чараўніцтве пераносіўся з месца на месца і смеласцю, і тонкім розумам захопліваў то Ноўгарад на поўначы, то Тмутаракань на поўдні. Народныя творцы бачылі Усяслава Чарадзея шэрым ваўком, які за адну ноч пераадольваў адлегласць ад Кіева да Чорнага мора; чараўніком, які чуў у Кіеўскім «порубе» звон полацкіх званоў; зверам-рыссю, які мог знікнуць з абложанай крэпасці ў сіняй паўночнай імгле. Пазней подзвігі Усяслава Чарадзея знойдуць сваё адлюстраванне ў знакамітым «Слове аб палку Ігаравым»:
Как сказочный герой,
Всеслав князь людям судяше, Князем грады редяше, А сам в ночь всяком рыскаше; Нз Клева дорыскаше до мур Тмутороканя: Велнкому Хорсовн волком путь прерыскаше.
Вядома, што прыдворны спявак кіеўскіх князёў XI ст. Баян адмоўна адносіўся да полацкага князя: «Как бы н был мскусен н удачлнв он, какой бы успех нн предрекало гаданье на птмцах — но божьего суда ему не мнновать!». Але аўтар
* Дадзена вядомым савецкім вучоным М.М.Бахціным у адносінах да заходнееўрапейскай смехавай карнавальнай культуры мяжы сярэдніх вякоў і Новага часу.
«Слова аб палку Ігаравым» не толькі ўзяў пад абарону полацкага Чарадзея, але і бачыў яго як эпічнага героя, як прыклад для нашчадкаў.
У аўтара «Слова...» знайшлося колькі радкоў для ўпамінання яшчэ пра аднаго прадстаўніка роду Усяславічаў — князя Усяслава Васількавіча, які актыўна змагаўся з літоўскімі феадаламі:
Едан же Мзяслав, сын Васнльков,
Позвонн свонмн острамн мечн о шеломы Літовскім, Прнтрепа славу деду своему Всеславу, А сам по Чрьленымн тнты на кроваве траве Потрепан лнтовскммм меч...
Пераканаўчым сведчаннем існавання такога фальклору ў Падняпроўі з’яўляюцца беларускія і польскія фацэцыі (анекдоты, сабраныя на Аршаншчыне, і змешчаныя ў зборніку «Торба смеху» Караля Жэры). Дарэчы, пра песні, гульні, танцы, выступленні вадроўных шкаляроў, якія выклікалі незадавальненне духавенства, вядома і з іншых летаігісных і гістарычных крыніц.
Безумоўна, народныя прадстаўленні і карнавальна-гульнявога тыпу святы ладзіліся ў гарадах, чаму садзейнічала не толькі гарадское насельніцтва, але і прыезд у горад у кірмашовыя дні вялікай колькасці сялян. Разумелі гэта і царкоўныя прапаведнікі, і арганізатары такіх прадстаўленняў, якія ведалі, што пра ўбачанае і пачутае сяляне раскажуць сваім аднавяскоўцам, часта інтэрпрэтуючы ўбачанае на свой густ. Так, на аснове аднаго і таго ж сюжэта ўзнікала новая духоўная каштоўнасць, часта з новымі дзеючымі асобамі, новым фіналам. Часцей за ўсё такія творы існавалі ў выглядзе былін, паданняў, казак, што перадаваліся вусна ад аднаго пакалення да другога. Але калі яны траплялі да чалавека пісьменнага, то ён фіксаваў іх, апрацоўваў, ператвараючы ў літаратурны твор (успомнім хоць бы гісторыі, якія з’явіліся асновай для барочных драм у «Аршанскім зборніку»). У дадзеным выпадку нельга не пагадзіцца з думкай вядомых савецкіх лінгвістаў і літаратуразнаўцаў Ю.М.Лотмана і Б.А.Успенскага: «Гэты вусны, нефіксаваны пласт культуры ў значнай ступені з’яўляецца ключом да пісьменных тэкстаў, дазваляючы расшыфраваць іх рэальны змест».
Адзначым, аднак, што запісаныя творы (і ў «Аршанскім зборніку», і ў «Торбе смеху» К.Жэры і інш.) былі зафіксаваны ў форме, далёка не адэкватнай той, у якой яны бытавалі ў народным асяроддзі. I збіральнікі твораў народнай слоўнай культуры, і асабліва іх апрацоўшчыкі, пакідалі на такіх запісах адбітак сваёй адукаванасці, «прыгладжваючы» і «змякчаючы» выразы і сюжэты. Вусная народная творчасць пераламлялася праз прызму ўспрымання яе новым аўтарам, адчуваючы ўжо не стан супрацоўніцтва з «вучонай» культурай, а стан яе прыніжэння і падаўлення.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Дзякуючы свайму геаграфічнаму палажэнню (перасячэнне мерыдыяльных і паясовых гандлёвых шляхоў, цеснае перапляценне водных артэрый), Аршанская зямля атрымала актыўнае сацыяльна-культурнае развіццё ўжо з часоў сівой мінуўшчыны. Першыя сведчанні матэрыяльнай і духоўнай культуры аўтахтоннага насельніцтва, нашчадкі якога назаўсёды застануцца ў Верхнім Падняпроўі, датуюцца IX—VIII тыс. да н.э. Дзякуючы крапатлівай і зацікаўленай працы беларускіх археолагаў (С.А.Дубінскага, АЛ.Аніхоўскага, У.П. Ксяндзова, А.Р.Мітрафанава, Ю.ГДрагуна, В.М.Ляўко, Г.В.Штыхава, Л.Д.Побаля і інш.), на Аршанскай зямлі знойдзены сляды старажытнейшых археалагічных культур — грэнскай, верхнедняпроўскай і днепра-дзвінскай. Прымітыўныя зародкі мастацкай культуры (форма і прапорцыя ў прыладах працы) знойдуць сваё развіццё ў навакаменным (неаліце) і бронзавым вяках (прылады працы, керамічныя вырабы і інш.). Набыткамі мастацкай культуры стануць арнаментыка, разнастайнасць формы, архаічная архітэктура. Пры гэтым эстэтычныя якасці вырабаў як бы дапаўняюць іх утылітарнае прызначэнне.
Жалезны век дасць новыя сведчанні аб мастацкім развіцці Аршанскай зямлі. На ёй, з аднаго боку, складаецца такая багатая мастацкімі здабыткамі культура, як паўночнабеларуская (дзе старажытныя селішчы, гарадзішчы, віды мастацкай творчасці набываюць завершаныя рысы), з другога — тэрыторыя Верхняга Падняпроўя, якая выступае зонай сутыкнення і ўзаемадзеяння розных культур — банцараўскай, тушамлінскай, калочынскай і інш. Сустракаюцца селішчы (напрыклад, каля вёсак Рагозіна і Задроўе Аршанскага раёна), пры раскопках якіх знойдзены рэшткі дзвюх-трох археалагічных культур. У жалезным веку шырокае развіццё атрымала мастацка-рамесная вытворчасць (здабыча і апрацоўка жалеза і бронзы, ткацтва, шавецтва, вырабы з дрэва і косці і г.д.), з’яўляецца жытло зрубна-слупавой канструкцыі, ідзе працэс абагачэння мастацкай культуры праславянскіх і славянскіх плямён набыткамі плямён балцкай культуры.
Культуралагічнае вывучэнне археалагічных матэрыялаў канца жалезнага веку і ранняга сярэдневякоўя адлюстроўвае шматграннасць і супярэчлівасць этнакультурных і сацыяльных працэсаў, што адбываліся ў Верхнім Падняпроўі ў азначаны перыяд. Навукоўцамі з-за недахопу надзейных крыніц выказваюцца розныя пункты гледжання, часта супярэчлівая, часта толькі ў адзінай аўтарскай інтэрпрэтацыі (напрыклад, тэорыя балцкага субстрату ў старажытнай мастацкай культуры беларусаў). Але гэта ў наш час. А на мяжы 1-га і 2-га тыс. жыццё ішло па сваіх законах — узнікалі гарады і мястэчкі, кардынальна мяняўся накірунак духоўнага развіцця (ад язычніцтва да ўсталявання праваслаўя), вёўся актыўны перадзел Верхнедняпроўскіх зямель (Кіеўская Русь, Полацкая дзяржава, Мінскае, Віцебскае, Смаленскае княствы і інш.).
Ранняе сярэдневякоўе фіксуе на Аршанскай зямлі гарады Друцк і Копысь, пазней Оршу. Пачынаецца новы этап у развіцці мастацкай культуры на Аршанскай зямлі: вядзецца горадабудаўніцтва, узнікае культавая і абарончая архітэктура, пачынаецца працэс узаемадзеяння відаў і жанраў мастацтва, актыўна развіваюцца вусная народная творчасць і народныя рамёствы. Наогул, пачынаецца працэс фарміравання новага, нацыянальнага менталітэту (тэрмін «менталітэт» упершыню ўвёў у навуковы абарот у 1922 г. французскі навуковец I. Леві-Бруль). Аднак развіццё мастацкай культуры стрымліваецца вялікакняжацкім процістаяннем, шматлікімі войнамі, якія спусташаюць гарады і паселішчы. Шмат чаго знікла назаўсё-
ды ў цемры далёкай гісторыі, але багата і захавалася — помнікі дойлідства, пісьменнасці (напрыклад, Аршанскае евангелле), народных рамёстваў, рэчаў штодзённага ўжытку, народныя святы і звычаі. Адметнай асаблівасцю мастацкага развіцця таго часу выступае працэс узаемасувязі культуры Аршанскай зямлі з культурным развіццём Полацка, Кіева, Віцебска, Смаленска. Мастацкая культура развіваецца галоўным чынам на ўласнай славянскай глебе, праваслаўнай славянскай традыцыі.
Найбольш адметныя ў мастацкай культуры Аршанскай зямлі — канец ранняга, усё сярэдняе і позняе сярэдневякоўе. Менавіта ў гэты час найбольш важкія будуць як набыткі, так і страты. Гэта будзе перыяд актыўных пошукаў і знаходак у пісьменнасці і ў літаратурнай творчасці, горадабудаўніцтве і архітэктуры (вельмі актыўна, напрыклад, развіваецца г. Орша, будуюцца новыя паселішчы — Дуброўна, Смаляны, Барань і інш.), пры гэтым у архітэктуры назіраецца спачатку перапляценне візантыйска-славянскіх традыцый з заходнееўрапейскімі, а потым і поўнае ўсталяванне барока ў архітэкгуры Верхняга Падняпроўя. Актыўнае пранікненне на Аршанскую зямлю каталіцкіх езуіцкіх, а потым і уніяцкіх ордэнаў прывяло да ўсталявання ў духоўнай сферы ідэалогіі каталіцызму і уніяцтва. У азначаным накірунку актыўна дзейнічалі шматлікія ордэны, навучальныя ўстановы розных тыпаў (калегіумы, канвікты і інш.), школьныя тэатры, духоўныя святы, карнавалы. Працэс падаўлення нацыянальнай культуры і праваслаўя быў накіраваны і дастаткова эфектыўны.
Адзіным культурна-асветным цэнтрам, які аказваў актыўнае супраціўленне езуіцкай духоўнай экспансіі, стаў комплекс Куцеінскага праваслаўнага манастыра (т.зв. Куцеінская лаўра). Менавіта адсюль да «люду посполмтого» ішлі друкаваныя славянскія кнігі, ішло слова праваслаўнае, і менавіта ў Куцейне ўбачыў свет беларускі «Буквар» Спірыдона Собаля, менавіта тут канцэнтравалася рамесная вытворчасць. Дарэчы, на Аршанскай зямлі ў 30—40-я гады XVII ст. складзецца адмысловая рамесная школа. I шмат якія яе прадстаўнікі (з Оршы, Копысі, Дуброўна і іншых месцаў) у 2-й палавіне XVII ст. будуць працаваць на дзяржаўных і царкоўных аб’ектах Маскоўскай дзяржавы.
Набыткі ў культуры (у тым ліку і мастацкай) Аршанскай зямлі маглі быць больш важкія. Цяжка падлічыць, колькі матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, колькі твораў мастацтва перастала існаваць за гады ваеннага ліхалецця (адна толькі Орша ў сярэдневякоўі выпальвалася больш за 30 разоў). Сведчаннем страт з’яўляецца лёс аднаго са старажытных беларускіх гарадоў — Друцка, які як горад у пачатку XVII ст. ўжо і не ўпамінаўся.
Дастаткова супярэчлівым было культурнае развіццё Аршанскай зямлі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі. Здавалася, уз’яднанне ў гістарычна-адзінай славянскай супольнасці, усталяванне праваслаўнага адзінавер’я павінны былі садзейнічаць ажыўленню культурнага жыцця, развіццю мастацтва, народнай творчасці. Але аб’ектыўныя (напрыклад, вайна 1812 г.) і суб’ектыўныя (не зусім паслядоўная ў адносінах да далучаных да Расіі беларускіх тэрыторый палітыка) прычыны не дазволілі збыцца ўсім надзеям. Праўда, ажыўленне ў сацыяльна-культурным развііші Верхняга Падняпроўя назіралася — вялося добраўпарадкаванне гарадоў (Орша, Копысь) і паселішчаў, адкрываліся агульнаадукацыйныя школы, будаваліся праваслаўныя храмы, развівалася садова-паркавая архітэктура. У XIX ст. Орша і яе ваколіцы трапляюць на старонкі літаратурных твораў расійскіх аўтараў. Новыя з’явы назіраюцца ў развіцці народных промыслаў, рамеснай вытворчасці, народнага мастацтва. Аднак дзеля справядлівасці адзначым, што працэсы гэтыя
былі скіраваны не на развіццё нацыянальнай культуры і самасвядомасці... Замест паланізацыі насельніцтву края прапаноўвалася палітыка русіфікацыі, палітыка ўсталявання на беларускай зямлі норм і правіл жыцця расійскай супольнасці.
Аршанская зямля... Частка зямлі беларускай «пад белымі крыламі» (У.Караткевіч), якая на працягу тысячагоддзяў стварала і захоўвала сваю культурна-мастацкую самабытнасць. Шмат якія старонкі з кнігі яе жыцця яшчэ не прачытаны. Але цікавасць сучасніка да яе была, ёсць і будзе. Таму што веданне жыцця нашых продкаў, іх традыцый і звычаяў, іх культуры і мастацтва — гэта пераканаўчае сведчанне шкнення сучаснікаў захаваць наш беларускі этнас, наш менталітэт, нашу родную мову і культуру.
МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА АРШАНСКАЙ ЗЯМЛІ Ў СХЕМАХ I ТАБЛІЦАХ
Каля в. Берасценава Аршанскага р-на
Каля в. Чыжоўка Дубровенскага р-на
Каля в. Рагбзіна Аршанскага р-на
Каля в. Чаркасова Аршанскага р-на
Каля в. Задроўе Аршанскага р-на
сведкі развіцця першабытнай мастацкай культуры
А.В.Аляксееў А.Л.Аніхоўскі М.Е.Брандэнбург Ю.І.Драгун С.А.Дубінскі У.П.Ксяндзоў А.М.Ляўданскі В.М.Ляўко А.Р.Мітрафанаў Г.В.Штыхаў
ў X—XIII стст.
Кіеўская Русь
Полацкае княства
Віцебскае княства
Смаленскае княства
Друцкае княства
Язычніцтва (паганства) — прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т.зв. вышэйшых рэлігій (будызму, ісламу, хрысціянства)
Сечань (студзень) Лютый (люты) Березозол (сакавік) Цветень (красавік) Травень (май) Червень (чэрвень) Лнпец (ліпень) Серпень (жнівень) Вересень (верасень) Лнстопад (кастрычнік) Грудень (лістапад) Студень (снежань) |
Час высечкі лясоў Лютыя маразы Бяруць сок з бярозы і інш. Цвіценне траў Зелянеюць травы Чырванеюць вішні Цвіценне ліп Час жніва Цвіценне вераска Ападае лісце Замёрзлыя «груды» (каляіны дарог) Сцюдзёны, халодны час |
Друцкае евангелле
і культуры ў канцы X пач. XI ст.
У XIV—XVI стст. Верхняе Падняпроўе ў складзе ВКЛ
Літаратура і пісьменнасць
ва».
«Жыціі» патрыярха Нікана і ініп.
Г орадабудаўніцтва і архітэктура
Рамесна-мастацкая вытворчасць 1. Развіваецца рамяство (драўляная, ювелірная справа і інш).
Найбольш значныя збудаванні
Куцеінскі комплекс (лаўра)
Кіраўніцтва манастыра і друкарні
Знакамітыя выданні
Архітэктурныя помнікі
Жывапіс, графіка, дэкар. мастацтва
оз
6
V я *
л X
2
х
л х
X '5 я
о
К о
S
Е о
X Г)
5
X
о
LQ
z Э
5
3
:<U
2
05
8
<D
LQ
>S
U «
Ä °cL 3 л Р
о
5
:Q
р
= о
X Q
03 X Л 2
X
св а
* s' a 2
I л X
С5 S
0)
о ua
х
й £
*
3 8 5 о = §
42
3
* о х
5 « <□ а ® с
05
о
р
X 1 3 X
о
2
л
Ш
X
R э
5 U.
2
X
U
о
*
X
X
sc
<J Q X X
"л
3
5 й
X
S е 3 £
3
3
ä •
3 о х з:
8 »
S э 2..= Л X 5 5 X — ! 1 11 Q - X JS |
Урончанка Міхаіл Паўлавіч |
перакладчык і літаратуразнавец (1801—1854) |
Шумахер Пётр Васілевіч |
паэт (1817—1891) |
Заранка Сяргей Канстанцінавіч |
мастак (1818—1870) |
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Абецедарсккй Л.С. Белоруссмя л Россля: Очеркл рус.-бел. связей второй половнны XVI— XVII в. Мн., 1978. С. 218.
Абу-Райхан Мухаммед лбн Ахмед ал-Блрунл. Собранне сведеннй для познанля драгоценностей. М., 1963. С. 245.
Алексеев Л.В. Малое художественное лнтье лз некоторых западнорусскнх земель // Сов. археологня. 1974. № 3.
Алексеев Л.В. Млнск л Друцк // Славяне л лх соседл: (Археологля, нумлзматлка, этнологня). Мн, 1998.
Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. М., 1966.
Алексеев Л.В. Работы в древнерусском Друцке л его округе // Археологлческле открытня 1967 г. М., 1968.
Алексеев Л.В. Раскопкл в Друцке // Археологлческле открытля 1965 г. М., 1966.
Алексеев Л.В. Устав Ростнслава Смоленского 1136 г. л процесс феодаллзацлл Смоленской землм. М., 1974.
Алексеева Т.В. Художнлкл школы Венецланова. М., 1958.
Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. Мн., 1993.
Археологлческлй сборннк документов, относяшнхся к лсторлл Северо-Западной Русн... Т. 4. Внльна, 1887.
Асіноўскі С. Орша: Залатыя стрэлы на блакітным полі. Мн., 1997.
Асіноўскі С. Поле памяці: Постаці і падзеі бел. мінуўшчыны. Мн., 1999.
Баркоўскі С., Скардзіс В. Аб жалезнай прамысловасці на Беларусі // Сав. краіна. 1931. № 12.
Без-Корнлловлч М.О. йсторлческле сведення о прнмечательных местах в Белорусснм. СПб., 1855.
Бекгннеев Ш.Й., Левко О.Н. Средневековые Горы // Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мн., 1993.
Беларуская народная творчасць: Замовы. Мн., 2000.
Беллнсклй В.Г. Собр. соч. в. 13 тамах. Т. 6— 7. М., 1954—55, т. 12. М., 1956.
Белоруссня в эпоху феодаллзма. Т. 2. Мн., 1960.
Бнржевые ведомостл, 1875, № 59.
Богоявленсклй С.К. Московскме слободы н сотнл в XVII в. U Московскмй край в его прошлом. М., 1930. Ч. 2.
Большаков Л. Первая странлца // Урал. 1980. № 4.
Брайцева О.й. Некоторые особенностн ордерных композлцлй в русской архлтекгуре рубежа XVII—XVIII вв. // Архнтектурное наследне. М.. 1969. Вып. 18.
Броневскмй В.Б. Путешествне от Трлеста до Санкг-Петербурга. М., 1828.
Бубенько Т.С. Ремесло Внтебского посада // Города Верхней Русл: лстокл л становленне: Матерлалы к науч. конф. Торопец, 1990.
Бусаев Ф. йсторлческая хрестоматля церковно-славянского л древнерусского языков. М., 1861.
Бэрк П. Народная культура Эўропы ранняга Новага часу: Пер. з англ. Мн., 1999.
Бяссонаў С.В. Беларускія мастацкія майстры ў Маскве XVII ст. // Весці АН БССР. Аддз. Грамад. навук. Сер. гіст. 1947. № 1.
Габрусь Т.В. Стылістычныя аспеісгы архігэкгуры Віленскага барока // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998.
Габрусь Т., Чантурыя Ю. Зруйнаваная Ворша // Спадчына. 1993. № 5.
Галенчанка Г. Васіль Цяпінскі // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000.
Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мн., 1987.
Глінік В.В. Свята-Духаўская (цёплая) царква Куцеінскага манастыра: Досвед рэканструкцыі // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998.
Гллнка Ф. Плсьма русского офлцера 1812 г. Смоленск, 1946.
Голенченко Г.Я. йдейные л культурные связл восточнославянсклх народов в XVI — середлне XVIII в. Мн., 1989.
Грлцкевлч А.П. Частновладельческле города Белорусслл в XVI—XVIII вв. Мн., 1975.
Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.
Гуревлч А.Я. Проблемы средневековой народной культуры. М., 1981.
Гюго В. Собр. соч. Т. 2. М., 1953.
Даўгяла Дз.І. Аршанскі замак // Зап. аддз. гуманіт. навук Беларускай Акадэміі Навук. Мн., 1930. К.Н. 2. Пр. археал. камісіі, т. 2.
Дзядзенка 3. Як Сапегі Оршай кіравалі // Бел. мінуўшчына. 1999. № 6.
Документы Московского архлва Млнлстерства юстлцлл. Т. 1. М., 1897.
Драгун Ю.й. Соцлально-экономлческое развмтле белорусского города в XI—XVIII вв. (по матерлалам Оршл). Автореферат длсс. канд. лсторлческмх наук. Мн., 1969.
Дурыллн С.М. Как работал Лермонтов. М., 1934.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XVII—XVIII ст. Мн., 1984.
Жмвоплсная Россля... Ллтовское л Белорусское Полесье. 2 лзд. Мн., 1994 [рэсп. выд.: СПб., 1882],
Забеллн Й.Е. Домашнлй быт руссклх царей в XVI л XVII ст. М., 1918.
Загорульскмй Э.М. Огкрытмя в Копысл // Неман. 1973. № 1.
Закаменская Е.П. Вотчннные хозяйства Могнлевской губерннн во второй половнне XVIII в. Могмлев, 1959.
Заяц Ю.А. Полоцкмй князь Всеслав н Ярославлчн в 1065—1066 гг.: Ог Пскова до Белгорода // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1994. № 4.
І.В. [Жудро В.Ф.] Оршанскмй Богоявленсклй Кутеннскнй монастырь нлн древняя Белорусская Лавра. Могнлев-на-Днепре. 1912.
Нсторня о Варлааме н РІосафе. Кутейно. 1637.
Нсторня русского нскусства. Т. 4. М., 1959.
Капыцін В.Ф., Мітрафанаў А.Р. Старажытная гісторыя Друцкай зямлі // Друцк старажытны. Мн., 2000.
Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
Кацер М.С. Народно-прнкладное нскусство Белорусснн. Мн., 1972.
Квнтннцкая Е.Д. Монастырн Бреста XVII— XVIII вв. // Архятектурное наследство. М., 1979. Выл. 27.
Кнрпнчннков А.П. Снаряженме всадннка н верхового коня на Русн IX—XIII вв. Л., 1973.
Коршунаў А.Ф. Лісты Ф. Кміты-Чарнабыльскага і «Баркулабаўская хроніка — жывыя сведкі гісторыі» // Помнікі старажытнабеларускай пісьменнасці. Мн., 1975.
Лакотка А.І. Кампазіцыйныя, дэкаратыўнапластычныя асаблівасці драўлянай архітэктуры Аршаншчыны // Аршанскі краязнаўчы зборнік. Орша, 1995.
Лакотка А.І. Нацыянальныя рысы беларускай архігэкгуры. Мн., 1999.
Левко О.Н. Населенне Днепро-двннского междуречья в VI—XI вв.: (этннч. состав, соцнал. н террмторнал. структура) // Этногенез н этносоцнокультурные контакгы славян: Тр. Коніресса славянской археолопш. Новгород, 1977. Т.З
Левко О.Н. Племенные структуры, погосты й волостн Оршанского Поднепровья в конце I— начале II тысячелетня // Весн. Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова. 2001. №1.
Левко О.Н. Работа в Внтебске н его округе // Археологнческне открытня 1981 г. М., 1982.
Левко О.Н. Феодальные памятннкн СевероВосточной Белорусснн // Археологнческме открытня 1980 г. М., 1981.
Левко О.Н. Средневековая Орша н ее округа: (нсторнко-археологкческлй очерк). Орша, 1993.
Левко О.Н. Торговые связн Внтебска в X— XIII вв. Мн., 1989.
Леонвд, архнмандрнт. Ткпографня Оршанского, Кутеннского н йверского Валдайского монастырей // Вестн. об-ва древнерусского нскусства. М„ 1876.
Лермонтов М.Ю. Собр. соч. Т. 2. М., 1964.
Лотман Ю., Успенскнй Б. Новые аспекгы нзучення культуры Древней Русн // Вопр. лмтературы. 1977. №3.
Лотман Ю.М., Успенскнй БА. Мнф — нмя — культура U Труды по знаковым снстемам. Тарту, 1973. Т. 3.
Лысенко П.Ф. Берестье. Мн., 1985.
Ляўданскі А.М. Археалагічныя досьледы ў Аршанскай акрузе // Зап. аддз. гуман. навук Беларускай Акадэміі Навук. Мн., 1930. Кн. 2. Пр. археал. камісіі, т. 2.
Ляўданскі А.М. Курганны могільнік каля в. Чаркасава Аршанскай акругі // Зап. аддз. гуманіт. навук Беларускай Акадэміі Навук. Мн., 1930. Кн. 2. Пр. археал. камісіі, т. 2.
Ляўданскі СА. Чаркасаўскае гарадзішча пад Оршай // Зап. аддз. гуманіт. навук Беларускай Акадэміі Навук. Мн., 1930. Кн. 2. Пр. археал. камісіі, т. 2.
Ляўко В.М. Новыя археалагічныя даследаванні Друцка і яго акругі // Друцк старажьггны. Мн., 2000.
Ляўко В.М. Смаленска-Полацкае памежжа ў Верхнім Падняпроўі (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) // Гісторыка-археалагічны зборнік. Мн., 1997. №12.
Ляўко В.М. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.
Мальдзіс А. 3 літаратурных вандраванняў. Мн., 1987.
Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974.
Мальдзіс А.І. У «Аршанскім кодэксе» // На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Марзалюк I. Магілёў у XII—XVII ст. Мн., 1998.
Матерналы для нсторнн московского купечества. Т. 1. Прлл. 2. М., 1886.
Мнхневнч Д.Е. Очеркн по нсторнн католнческой реакцня. М., 1955.
Міско С.М. Школьны тэатр Беларусі XVI— XVIII стст. Мн., 2000.
Міхайлоўскі Л. Пятроўскі вал // Беларусь. 1951. № 7.
Могнлевскне губернскне ведомостн. 1902. №34.
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. давед. Мн., 1995.
Навагонскі Э.Э. Орша на скрыжаванні старажытных шляхоў і перамяшчэнняў народаў: Пошук, знаходкі, гіпотэзы // Аршанскі краязнаўчы зборнік. Орша, 1995.
Насевіч В.Л. Род князёў Друцкіх у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (XIV—XVI стст.) //Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992.
Овсянннков Ю. Солнечные плнткн: Рассказы об нзразцах. М., 1967.
Павловскмй А. Оршанскнй Покровскнй н прлішсной Богоявленскнй Кутеннскмй монастырь Могллевской епархнн. Ннжннй Новгород, 1908.
Памятнлкн древнерусской церковно-учнтельской лнтературы. СПб., 1894.
Памятннкн православня н русской народностн в Западной Росснн в XVII—XVIII вв. Т. 1. Клев, 1905.
Памятннкн росснйской словесностн XII в., нзданные Колайдовнчем. М., 1812.
Памяць: Дубровенскі р-н. Кн. 1. Мн., 1997.
Плетнева СА. Половецкме каменные нзваяння. М., 1974.
Полное собранне русскмх летопнсей. Т. 1. М., 1962. С. 32.
Помнікі старажытнай беларускай кулыуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1984.
Поппэ А.В. Учреднгельная грамота Смоленской епнскопнн // Археологмческлй ежегодннк, 1965. М., 1966.
Пушкмн А.С. Полное собр. соч. Т. 9. Л., 1965.
Рабнновнч М.Г. Деревянные сооруження городского хозяйства в Древней Русн // Средневековая Русь. М., 1976.
Романов Е.Р. К нсторнн Лукомльского монастыря Сенненского уезда Могнлевской губерннм // Внленсклй календарь на 1908 г. Внльно, 1907. Прнложенне. С. 33—38.
Россня: Полное геогр. оішсанне нашего отечества. Т. 9. СПб., 1905.
Русско-белорусскне связн: Сб. док. (1570— 1667 іт.). Мн, 1963.
Рыбаков Б.А. йз лсторнн культуры Древней Русн. М„ 1984.
Рыбаков Б.А. Кневская Русь н русскне княжества XII—XIII вв. М., 1982.
Севергнн В.М. Запнскн путешествля по западным провннцням Росснйского государства. СПб., 1803.
Седов В.В. Сельскне поселення центральных районов Смоленской землн (VIII—XV вв.), М., 1960.
Сергачев СА. Белорусское народное зодчество. Мн., 1992.
Сндоров АА. йсторня оформленля русской кннгн. М.; Л., 1946.
Свдоров А.А Древнерусская кннжная гравюра. М„ 1951.
Сннкевнч Г. Собр. соч. Т. 3. М., 1984.
Снпаков Я. Праздннк // Беларусь. 1999. №3.
Слюнькова Й.Н. Архлтектура городов Верхнего Прнднепровья XVII — середнны XIX в. Мн., 1992.
Слюнькова I. Базыльянскія кляшгары на Беларусі // Полымя. 1993. №5.
Смнрнов Г. С.К.Зарянко. М., 1951.
Соболев Н.Н. Русская народная резьба по дереву. М., 1934.
Таранеўскі В.У. Лісты Філоны Кміты Чарнабыльскага // Віцебск, 2000.
Татншев В.Н. йсторня росснйская. Т. 2. М.; Л„ 1963.
Тнхомнров М.Н. Древнерусскне города. 2 нзд. М., 1956.
Тнхомнров М.Н. Опнсанне Тнхомнровского собранмя рукопнсей. М., 1968.
Ткачоў МА. Замкі і людзі. Мн., 1991.
Толстой А.К. Собр. соч.: В 4 т. Т. 1. М., 1969.
Тронцклй В.й. Словарь московсклх мастеров золотого, серебряного м алмазного дела XVIII в. Вып. 1—2. М„ 1928—30.
Трусаў А. Агульныя тэндэнцыі ў гарадской матэрыяльнай культуры Вялікага княства Літоўскага // Спадчына. 1994. №6.
Трусаў А.А., Чарняўскі І.М. Керамічныя падлогі ў інтэр’ерах помнікаў дойлідства беларускага сярэдневякоўя // Помнік культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985.
Філаматы і філарэты. Мн., 1998.
Харламповнч К.В. Малоросснйское влнянме на веллкорусскую церковную жнзнь. Т. 1. Казань, 1914.
Хроняка Быховца. М., 1966.
Цвірка К. Дарогамі Тамаша Зана // Полымя. 1992. №6.
Цярохін С. Мядовы бунл. Мн., 1987.
Шлюбскі А. Матэрыялы да Крыўскае гісторапісі. Доля кнігасховаў і архіваў // Спадчына. 1992. №3.
Штыхаў Г.В. Крывічы. Мн., 1992.
Штыхаў Г.В. Друцк у святле археалагічнай навукі U Друцк старажытны. Мн., 2000.
Штыхаў Г.В. Друцк у сістэме гарадоў і княстваў Полацкай зямлі // Друцк старажытны. Мн., 2000.
Штыхов Г.В. Города Полоцкой землн. (IX— XIII вв.). Мн., 1978.
Шумахер П.В. К памятннку Крылова. На смерть будочннка Фнлнплова. Звезда. Прнтча // Русская эпнграмма. М., 1990.
Шапова Ю.Л. Стекло Кмевской Русн. М., 1972.
Шапова Ю.Л. Стекпянные браслеты Полоцкой землн // Краткне сообшення о докладах н полевых нсследованнях нн-та археологнн АН СССР. М., 1965. Вып. 104.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацгва Беларусі Т. 5. Мн., 1987.
Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. Мн., 1989.
Якнмовнч Ю.А. Зодчество Белорусснн XVI — середнны XVII в. Мн., 1991.
Яршоў I., Сіднякова В. Зямдя Караткевіча. Орша, 1997.
ЗМЕСТ
Замест уводзін, або некалькі слоў аб старажытнай мастацкай культуры Аршанскай зямлі.................................................................... 5
Глава I. Мастацкая культура Лршанскай зямлі ў раннім сярэдневякоўі .......................................................................................... 22
Гпава II. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў XV— першай палавіне XVIII ст................................................................................ 42
Горадабудаўніцтва і архітэкгура............................................... 47
Выдавецкая і літаратурная дзейнасць...................................... 94
Глава III. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы XVIII—XIX ст 122
Гарадская і сядзібна-паркавая архгтэктура.............................. 122
Літаратурныя і мастацкія набыткі............................................. 139
Глава IV. Рамяство і народныя мастацкія промыслы Аршанскай зямлі........................................................................................ 164
Глава V. Народная мастацкая культура Аршанскай зямлі ў X—XIX стст........................................................................................ 194
Заключэнне........................................................................ 204
Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў схемах і табліцах ......... 207
Спіс выкарыстанай літаратуры.............................................. 227
Навукова-папулярнае выданне
РУСЕЦКІ Аркадзь Уладзіміравіч, РУСЕЦКІ Юрый Аркадзьевіч
МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА АРШАНСКАЙ ЗЯМЛІ Ў XI—XIX стст.
Мастацкі рэдактар В.У.Мінько
Літаратурны рэдактар Т.УЛюковіч
Тэхнічны рэдактар М.І.Грыневіч
Карэктары: Ж.С.Берасневіч, Т.П.Гілевіч,
В.А.Кульбіцкая, В.М. Чудакова
Камп’ютэрная падрыхтоўка выдання:
С.А.Макаёнак (заг. рэдакцыі), І.І.Драздова
Падпісана да друку 27.09.2002. Фармат 70 х 1 ОО'/іб. Папера афсетная. Гарнітура Тып Таймс. Друк афсетны. Ум. друк. арк 18,85. Ум. фарб.-адб. 75,82. Ул.-выд. арк. 18,95. Тыраж 1000 экз. Заказ 487.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецгва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 10 ад 10.11.2000. Рэспубліка Беларусь. 220072, Мінск, Акадэмічная, 15а.
Надрукавана з арыгінала-макета на Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Мінская фабрыка каляровага друку». Рэспубліка Беларусь. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.
Русецкі А.У. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў XI—
Р 88 XIX стст. / А.У.Русецкі, Ю.А.Русецкі; Маст. У.М.Жук. — Мн.: БелЭн, 2002. — 232 с.: іл.
ISBN 985-11-0249-0.
Кніга прысвечана нацыянальнай мастацкай культуры Верхняга Падняпроўя (Аршанскай зямлі), якая складвалася на працягу амаль тысячагадовага перыяду. Аўтарамі прааналізавана развіццё такіх састаўных частак Вехнедняпроўскага культурна-мастацкага комплексу, як горадабудаўнінтва, асветніцтва, кнігадрукаванне, літаратура, садова-паркавае будаўніцтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, народная творчасць.
Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай мастацкай культурай.
УДК 008 (476.5) ББК 63.3 (4Бен)