Віталь Вольскі МЕСЯЦ
Віталь Вольскі
МЕСЯЦ ЗА МЕСЯЦАМ
Мастак У. С. Шменаў
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1979
БЕЛ 2
В 71
Тэкст друкуецца па выданні: Вітал ь В о л ьскі. Месяц за месяцам. Мн., 1969.
Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту
Вольскі Віталь
В 71 Месяц за месяцам: [Для мал. і сярэд. школ. узросту] / Маст. У. С. Піменаў.—Мн.: Нар. асвета, 1979.— 159 с., іл.
Пісьмеянік расказвае пра багаты і разнастайны жывёльны і раслінны свет Беларусі. вучыць разумець, любіць і берагчы прырэду.
Прызначана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
70303—077
В------------ 167—79 4702120000 Беч 2
М303(05)—79
6) Ілюстрацыі, выдавецтва «Народная асвета», 1979
Месяц за месяцам
Дзень за днём... Месяц за месяцам...
Пасля вясны — лета. Потым, як і заўсёды,— восень, зіма. Зноў вясна.
Усё той жа знаёмы, адвечны кругаварот.
Усё паўтараецца спачатку. Сезонныя з’явы прыроды адбываюцца ў той жа паслядоўнасці, як і ў мінулым годзе, як і сотні, тысячы год назад.
I ўсё ж такі, наглядаючы адну і тую ж прывычную з’яву, мы заўсёды знаходзім нешта новае.
I кожны раз мы сустракаем змену пары года, як нешта цікавае і нібыта непаўторнае. I кожны раз мы радуемся жаданай вясне, радуемся адраджэнню і аднаўленню прыроды, перамозе сонца, перамозе святла, цяпла і жыцця таксама, як радаваліся гэтаму незлічоныя пакаленні нашых продкаў.
Мы любім прыроду. Любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы на ўзгорках, бязмежныя калгасныя нівы, якія хвалююцца летам, як залацістае мора, і цудоўныя сады, і сакавітыя, каляровыя ад духмяных кветак лугі, і спакойныя, задуменныя рэкі, і шырокія сінія азёры нашай Радзімы. Цяжка ўявіць сабе вобраз Бацькаўшчыны без характэрных пейзажаў роднага краю.
Мы хочам, каб усюды ў нашай краіне, ва ўсіх яе гарадах і вёсках, былі прыгожыя кветнікі, сады і паркі, каб усюды людзі дыхалі чыстым, здаровым паветрам. Але мы не толькі любуемся прыродай. Мы пераўтвараем яе на карысць чалавека, на карысць сацыялістычнага грамадства. А для таго каб рабіць гэта паспяхова, каб быць сапраўдным сябрам прыроды, дбайным і клапатлівым, трэба не толькі любіць яе, але і ведаць, і разумець.
Маленькія, забаўныя палявыя і лясныя мышы — нашы небяспечныя ворагі, а непрыгожыя,
нават агідныя з выгляду кажаны і рапухі — сябры. Але шмат хто гэтага не ведае. Знаходзяцца нават і такія, што лічаць сваім абавязкам пры сустрэчы з рапухай расціснуць ёй галаву абцасам. Яны і не думаюць аб тым, якую шкоду гэтым прычыняюць.
Амаль усе нашы птушкі, у тым ліку і пераважная большасць драпежных, прыносяць вялікую карысць. А ці многія з нас ведаюць, чым карысна тая ці іншая птушка?
Хрушчы, караеды, даўганосікі, шматлікія вусені розных матылькоў з’яўляюцца шкоднікамі лясоў, садоў і палёў. Але сярод насякомых ёсць і вельмі карысныя. Пчолы прыносяць мёд, чмялі дапамагаюць павысіць ураджай многіх культурных раслін, божыя кароўкі знішчаюць шкодную тлю.
Для таго каб усё гэта ведаць, трэба вывучаць жыццё жывёл, птушак і насякомых, назіраць за іх паводзінамі і звычкамі.
Ідзіце вольным часам у лес, у сад, у поле, на рэчку, на возера.
Запісвайце тое, што ўбачыце. Добра было б і фатаграфаваць і замалёўваць, калі хто можа і ўмее. Прасачыць птушку ў гняздзе ці звярка дзе-небудзь у глухім, маладаступным кутку, падпільнаваць іх непрыкметна і зрабіць фотаздымак у прыродных абставінах ці замаляваць з натуры, калі яны гэтага зусім не чакаюць, а потым яшчэ і апісаць дакладна ўсё бачанае,— што можа быць цікавей?
Паляванне без стрэльбы, без злосных намераў, з фотаапаратам, сшыткам і алоўкам прыносіць шмат радасці, душэўнага спакою і глыбокага задавальнення. Яно ўзбагачае нас ведамі, развівае цярплівасць, вытрымку, назіральнасць, даследчыя навыкі. Аб кожным удалым эпізодзе такога палявання надоўга застаюцца прыемныя ўспаміны.
He забывайце, што ў прыродзе ўсё знаходзіцца ў непарыўнай, заканамернай і часам вельмі складанай узаемасувязі. Жыццё звяроў, птушак і насякомых, таксама як і раслін, залежыць ад навакольнага асяроддзя і ў сваю чаргу робіць уплыў на гэтае асяроддзе. Таму абавязкова звяртайце ўвагу на абставіны, заўважайце дэталі і дробязі, адзначайце дакладна час і месца свайго назірання.
Для першага знаёмства прачытайце гэты кароткі летапіс жывой прыроды. Мы вядзём яго ў прывычнай, каляндарнай паслядоўнасці — па месяцах, пачынаючы з новага года.
Запісы нашы далёка яе поўныя. Цяжка ахапіць у сціслай зводцы усю бясконцую разнастайнасць і багацце прыроды.
Калі гэтыя запісы вас зацікавяць, калі яны абудзяць у вас любоў да роднай прыроды і вы самі захочаце прыгледзецца ўважліва да жыцця звяроў і птушак, назіраць за іх звычкамі і паводзінамі, я буду вельмі задаволены. Я палічу, што выканаў сваю задачу.
А цяпер, дарагія чытачы, перагорнем першую старонку нашага календара беларускай прыроды.
Студзень
Зіма, на дварэ мяцеліца вее, Халодныя песні заводаіць віхор, Зоркі не свецяць. і сонца не грэе, Аж вылезці страшна і глянуць на двор.
Янка Купала
Ой, як сцюдзёна на дварэ...
Надышоў самы халодны месяц у годзе. Нездарма называюць ят— студзень.
Трашчыць мароз. Рэкі і азёры скаваны лёдам.
Усё засыпана снегам.
Спяць у лесе, нібы зачараваныя, асілкі дубы. Згінаюцца пад цяжарам снегу стройныя, тонкія красуні бярозы.
Маладыя пушыстыя елкі ды сосны ажыўляюць навакольную снежную бель сваім вечназялёным убраннем.
Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. Толькі стук дзятла парушае цішыню і спакой марознага дня.
3 вяршыні на вяршыню старых ялін пералятаюць белабокія сарокі. Гэта адзнака таго, што мароз будзе трымацца. Перад адлігай сарокі лятаюць нізка.
Нялёгка пракарміцца ў гэты суровы час капытным жыхарам лесу. У самым гушчары пад дубам раскапаны снег. Тут шукалі жалудоў дзікія свінні.
У пошуках корму дзікі ходзяць па лесе чарадой, адзін за адным, пракопваючы ў снезе цэлыя траншэі. Наперадзе ідуць, пракладаючы дарогу, старыя і самыя дужыя дзікі, а за імі спяшаецца маладняк.
Маладыя дзікі часам не могуць выбрацца з глыбокага снегу і выкапаць сабе корм з заснежанай і абледзянелай зямлі. Адстаўшы ад старэйшых, яны выбіваюцца з сіл і гінуць ад холаду і голаду.
Ласі, алені і казулі капытамі выкопваюць сабе з-пад снегу леташнюю траву, мох і карэнне. Яны аб’ядаюць тонкія галінкі кустоў і кару маладых дрэў.
He турбуюць зімою харчовыя справы мядзведзя. За лета і восень ён адкарміўся на славу, назапасіў тлушчу пад сваёй тоўстай скурай на ўсю зіму і цяпер спіць спакойна ў цёплай бярлозе. Ён не баіцца ні снегу, ні марозу, ні голаду. Бярлога мядзведзя выслана сухім лісцем, травой і мохам. Знаходзіцца яна дзе-небудзь пад старым вываратнем, у глухім, недаступным месцы, сярод паваленых дрэў і буралому.
Барсукі, янотападобныя сабакі і вожыкі таксама спяць у сваіх норах, ямах і норках, засыпаных снегам.
Жыхары нашых рэк і азёр — выдры і бабры — зімою не спяць. Набраўшы запас паветра ў лёг-
кія, выдры доўга могуць плаваць у вадзе і лавіць рыбу пад лёдам. Густая, шчыльная поўсць і падскурны тлушч абараняюць іх ад холаду. Нягледзячы на мароз і снет, яны перабіраюцца з месца на месца, з аднаго вадаёма ў другі.
Цікавы выпадак адбыўся ў пачатку студзеня 1950 года ў Мінску. На Свіслачы, у цэнтры горада, у парку імя Горкага, каля пешаходнага моста, які вядзе ў парк з вуліцы Карла Маркса, бачылі днём выдру. Яна сядзела на беразе. Калі да яе наблізіўся чалавек, выдра кінулася ў ваду: зіма ў тым годзе была цёплая. На другі дзень выдру бачылі на тым жа месцы. Яшчэ праз дзень яе заўважылі ў Свіслачы, недалёка ад Замчышча. Гэты выпадак сведчыць аб тым, што выдры і ў зімовы час робяць далёкія падарожжы па рацэ, заплываючы нават у межы горада.
Бабры зімуюць у сваіх заснежаных хатках. Праз падводны выхад з хаткі яны выплываюць пад лёд і кормяцца тымі запасамі асінавага галля, што нарыхтавалі з восені ў сваіх кладоўках на дне вадаёма. Бабры знаходзяць пад лёдам на дне і ядуць салодкія карані гарлачыкаў. Яны рэдка выходзяць зімою з хатак на снег, але часам бываюць выпадкі, калі асобныя бабры паяўляюцца даволі далёка ад сваіх паселішчаў.
Па лясах, палях і пералесках блукаюць зімою галодныя і злыя ваўкі. За лета і восень падраслі ваўчаняты, і цяпер ваўкі ходзяць сем’ямі. Днём яны адпачываюць у густых зарасніках, а ўночы выходзяць на паляванне.
Зімою воўк есць усё, што трапіць яму на зуб. Выбіраць галоднаму бадзягу не прыходзіцца. У пошуках здабычы ваўкі праходзяць за ноч дзесяткі кіламетраў. Яны палююць зграямі на ласёў, аленяў і казуль, ловяць зайцоў і птушак, шукаюць мышэй, нападаюць на свойскую жывёлу і сабак, падпільноўваюць адстаўшых, знясіленых дзікоў. Зімою, асабліва ў канцы студзеня, у час
гону, воўк у нашых мясцінах самы небяспечны і дзёрзкі драпежнік.
У лясных гушчарах хаваецца другі буйны і смелы драпежнік— рысь. Гэтая дзікая лясная кошка на высокіх і дужых лапах з вострымі кіпцюрамі, з цёмнымі кутасікамі на вушах і бакенбардамі па абодвух баках морды, у шэражоўтым цёплым футры з цёмнымі плямкамі з’яўляецца лютым ворагам ласёў, аленяў, казуль, дзікоў, зайцоў, цецерукоў.
Рысь добра ведае пратаптаныя ў снезе сцежкі, па якіх ходзяць алені. Вось падышла рысь да такой сцежкі, спынілася ля старога, зацярушанага снегам дрэва. Неўзабаве яна ўзбярэцца на гэтае дрэва і ляжа на сук, што звісае над самай сцежкай. Тут яна будзе ляжаць нерухома гадзінамі, цярпліва чакаючы, калі пойдуць па сцежцы алені. Калі алень будзе ісці адзін, рысь адразу кінецца на яго і перагрызе яму горла. Калі ж іх будзе некалькі, яна прапусціць першых і кінецца на апошняга.
Хоць рысь і спрытная, і дужая, і хітрая, але зімою нялёгка ёй знайсці здабычу. Алені і казулі сустракаюцца рэдка, птушак у заснежаным лесе мала. Часта даводзіцца ёй галадаць. Зімою асноўны корм рысі — зайцы, а яны трымаюцца ў гэты час каля садоў і агародаў. Шукаючы зайцоў, рысь падыходзіць часам і да чалавечага жылля.
У студзеньскі вечар адзін рабочы саўгаса пайшоў у лазню на сваім двары. Перад тым як пакласці дровы ў печ, ён захацеў выграбці попел. У гэты момант з печы выскачыла рысь і, фыркнуўшы, кінулася ў расчыненыя дзверы. Як жа яна там апынулася? Відаць, захацелася рысі паспаць у цяпле. Прыцемкам яна пракралася ў незачыненую лазню і, як кошка, залезла ў печ, а тут і патурбаваў яе гаспадар. Па загуменні рысь уцякла ў недалёкі пералесак. Здарылася гэта ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.
Усю доўгую зімовую ноч шукае сабе корму заяц-русак. У полі ён ужо нічога не можа знайсці і таму перабіраецца бліжэй да чалавечага жылля. Сляды русака можна ўбачыць у гэты час на задворках, каля гумна, і ў садах, каля фруктовых дрэў. Ён абгрызае тут кару маладых яблынь і галінкі кустоў.
Русаку ў зімовы час трэба быць асабліва пільным і асцярожным. Яго бліжэйшаму родзічу, зайцу-беляку, лягчэй хавацца ад ворагаў. Зімою заяц-бяляк змяняе адзенне на белае футра, якое сваім колерам не адрозніваецца ад снегу і дапамагае беляку добра маскіравацца.
У русака такой перавагі няма. На працягу ўсяго года ён застаецца ў сваім нязменным бурым убранні. Таму і стараецца русак трымацца там, дзе менш снегу, дзе многа дрэў і кустоў, сярод якіх ён не так рэзка вылучаецца сваім колерам. А ворагаў у небаракі шмат. Асабліва трэба яму баяцца ваўка і лісы.
Яркім полымем мільганула ліса на белым снезе. Нячутна крадзецца яна пад зялёнымі лапамі ялін, што навіслі нізка над зямлёй. Вострая хітрая мордачка прынюхваецца да снегу. Лясныя мышы пракапалі сабе пад снегам хады і галерэі да сваіх зімовых кладовак пад карэннем дрэў. Добры нюх лісы дапамагае ёй знаходзіць і выкопваць мышэй з іх падснежных сховішчаў. Ловіць яна і зайцоў, і птушак, падбіраецца часам і да курэй, але зімою, калі снег глыбокі, мышы з’яўляюцца асноўным кормам лісы.
Хай сабе мышкуе на здароўе рыжая красуня! За гэта можна ёй толькі падзякаваць, бо вялікую карысць прыносіць нам ліса, знішчаючы шкодных грызуноў. Улетку ловіць яна таксама і нямала насякомых, шкодных для сельскай гаспадаркі,— конікаў і розных жукоў, асабліва хрушчоў.
Мы смела можам лічыць лісу адным з нашых добрых памочнікаў у справе аховы ўраджаю.
А цёплае i прыгожае футра, якое ліса дае чалавеку? За ўсё гэта можна дараваць лісе тое, что з’есць яна часам курыцу ці качку на двары, цецерука ці курапатку ў лесе. Карысці ад лісічкісястрычкі куды больш, чым шкоды.
Ліса шукае сабе спажывы пад дрэвамі і кустамі, а на высокіх паверхах лесу гаспадарыць куніца, найзлейшы вораг вавёркі. Спрытна і шпарка пераскоквае вавёрка з дрэва на дрэва, з галіны на галіну, але і куніца гоніцца за ёю з няменшай імклівасцю. Часам знойдзе куніца вавёрку, калі тая спіць у сваім цёплым гняздзе, у дупле старога дрэва, з’есць гаспадыню і сама ляжа спаць на яе месца.
Бывае і так, што вавёрка адчуе небяспеку, выскачыць з гнязда і памчыцца па заснежаных дрэвах, па самых вяршалінах, а куніца за ёю. Канец для вавёркі заўсёды адзін, бо куніца ўмее лазіць і бегаць па дрэвах не горш за яе.
Футра куніцы мяккае, цёплае і пушыстае, высока цэніцца і мае промыславае значэнне.
Можа, вы бачылі на сваім двары ці на вуліцы шэра-бурых чубатых птушак з тонкай і вострай дзюбкай і шпорамі на нагах? Яны пералятаюць з месца на месца невялікімі чародкамі разам з вераб’ямі.
Гэта — чубатыя жаваранкі.
Зімою яны прылятаюць у гарады і сёлы падкарміцца, пашукаць зярнят аўса ў вулічным снезе, а вясной першыя заспяваюць у небе над полем.
Холадна і марозна ў студзені, але дзень ужо трошкі павялічыўся. Што далей, дзень будзе рабіцца ўсё даўжэйшым, а ноч карацейшай.
Люты
To разбяжыцца,
To пухам засцелецца, Гойкае, кружыць, Спявае мяцеліца.
Пятрусь Броўка
Люты лічыцца апошнім месяцам зімы. Лютуюць халодныя, рэзкія вятры, завеі, мяцеліцы. Гэта месяц снежных заносаў. Зіма нібы збірае апошнія сілы, каб спагнаць сваю злосць перад сконам.
3 кожным днём усё цяжэй лясным жыхарам знаходзіць сабе корм. Асабліва церпяць ад холаду і бяскорміцы казулі.
Летам лёгкія і спрытныя казулі могуць добра бегаць і высока скакаць, але зімой ім гэта не ўдаецца. Тонкія і высокія ногі казулі з маленькімі
вострымі капыткамі правальваюцца ў глыбокі снег і хутка стынуць ад марозу, а там, дзе няма снегу, слізгаюць па мёрзлай зямлі. Пасля адлігі цвёрдая абледзянелая снежная паверхня, шарон, раніць іх ногі да крыві. Кожны раз, скокнуўшы, казуля вязне ў глыбокім снезе, з якога ёй цяжка выбрацца.
Амаль адзіным кормам казулі ў гэты галодны і халодны час з’яўляюцца голыя абледзянелыя галінкі маладых дрэўцаў і кустоў. Казулі слабеюць ад недахопу корму, ад барацьбы з завеямі, з глыбокім снегам і часта становяцца здабычай ваўкоў.
Ласі, алені і казулі трымаюцца зімою статкамі. Ад суровых, халодных і рэзкіх вятроў яны хаваюцца ў лясным гушчары. Між іншым, ласі не церпяць прысутнасці аленяў, а алені — ласёў. У мясцовасці, дзе ёсць ласі, ніколі не бывае аленяў, і наадварот.
3 капытных жывёл менш за ўсё баяцца холаду зубры. Густая і цёплая, падобная на лямец, поўсць надзейна ахоўвае іх ад марозу. У зімовы час зубры трымаюцца ў такой мясцовасці, дзе лягчэй хавацца ад халоднага ветру і дзе снег не такі глыбокі. Яны выкопваюць з-пад снегу леташнюю траву, кормяцца карой і галінкамі маладых дрэў. Але корму зімой не хапае і зубрам.
Для таго каб дапамагчы капытным жывёлам— казулям, аленям, ласям, зубрам, дзікам — перажыць суровую сцюжу, каб падтрымаць іх сілы ў бяскорміцу, у розных месцах Белавежскай пушчы пабудаваны спецыяльныя кармушкі. Час ад часу егеры прывозяць сюды і кладуць пад паветкай сена, авёс, гародніну, а таксама соль, у якой капытныя жывёлы адчуваюць патрэбу. Лясныя жыхары знаюць гэтыя месцы і часта наведваюцца да кармушак, каб добра там падсілкавацца. Кармушкі ратуюць іх часам ад галоднай смерці.
Зуброў падкормліваюць не толькі зімою, але і на працягу ўсяго года. У лютым яны наогул далёка ад кармушак не адыходзяць. Павольна пасоўваюцца па снезе магутныя, калматыя лясныя быкі.
Для ўсіх звяроў і птушак люты з’яўляецца самым ліхім месяцам у годзе. Але ў прыродзе адбываюцца ўжо змены, якія сведчаць аб тым, што неўзабаве прыйдзе чаканая вясна. што панаванню зімы з маразамі, вятрамі і завеямі надыходзіць канец. I лясныя жыхары адчуваюць гэтыя змены.
У пачатку лютага ў мядзведзіцы, якая зімуе ў бярлозе асобна ад мядзведзя, нараджаюцца малыя медзведзяняты. Яны ляжаць каля сваёй маткі, маленькія, бездапаможныя, сляпыя, і смокчуць малако. Медзведзяняты пачынаюць бачыць толькі на пятым тыдні пасля нараджэння, а мацярынскім малаком кормяцца на працягу трох месяцаў. Растуць яны ў гэты час вельмі павольна.
Галодныя ваўкі робяцца цяпер асабліва нахабнымі. Нам вядомы выпадак, які здарыўся ў пачатку сакавіка 1955 года ў Кайкаўскім сельсавеце Мінскага раёна. Вучань сёмага класа мясцовай сярэдняй школы, узяўшы санкі і вілы, пайшоў у лес па галлё. 3 ім быў сабака. Калі хлопец наблізіўся да лесу, сабака пабег наперад. Праз некалькі хвілін пачуўся спачатку трывожны брэх сабакі, а потым віск, поўны роспачы і жаху. Сабака выбег з-за дрэў і, шукаючы ратунку, кінуўся пад ногі гаспадару.
Следам за сабакам выскачыў з лесу воўк. Ён гнаўся за сваёй здабычай так імкліва, што ледзь не збіў вучня з ног. He звяртаючы на хлопца ўвагі, звер кінуўся на сабаку. Вучань схапіў вілкі і з усяе сілы ўсадзіў іх ваўку ў пашчу, а потым ударыў яшчэ і яшчэ. Неўзабаве звер быў забіты.
У канцы лютага пачынаюць у бярэзніку час ад часу чуфыкаць і балбатаць цецерукі. Яны распускаюць свае прыгожыя чорна-сінія хвасты, падобныя на ліру. Над вачамі ў іх — ярка-чырвоныя бровы.
Кормяцца цецерукі ў гэты час пупышкамі бярозы.
Глушцы, блізкія сваякі цецерукоў, трымаюцца ў лютым у сасновых барах, дзе харчуюцца амаль выключна шыпулькамі. Ідзеш па сцежцы між высокіх хваін, навокал ціха, наперадзе нікога і нічога, здаецца, няма, і раптам, патрывожаны з’яўленнем чалавека, вялікі лясны певень з шумам зрываецца з дрэва і цяжка ляціць, лопаючы крыламі.
Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны.
Сакавік
I пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутны лёд. Зазвіняць жалобна крыгі, I бурлівая вада
Снег размоклы ў час адлігі Змые з лугу без сляда.
Максім Багдановіч
Маразы і завеі змяняюцца частымі адлігамі. Паветра халоднае і вільготнае, але ўсё часцей праясняецца шэрае неба, снег робіцца мокрым і цяжкім. На адкрытых мясцінах паказваюцца першыя праталіны.
У сонечныя дні на вуліцах ажыўлена цырыкаюць вераб’і. Вясёлыя і гарэзныя птушкі ўсё час-
2 Зак. 1675
цей распачынаюць між сабою шумныя, заўзятыя бойкі.
Верабей — птушка зусім не шкодная, як думаюць некаторыя, а карысная. Сваіх птушанят вераб’і выкормліваюць выключна насякомымі. Вучоныя падлічылі, што адна пара вераб’ёў, кормячы двух птушанят, знішчае на працягу дня каля пяцісот розных вусеняў, мух, жучкоў і лічынак, шкодных для саду, агарода, поля і лесу. Калі ж вераб’і дзяўбуць часам ягады ці крадуць зерне, то варта лічыць гэта ўзнагародай ці, калі хочаце, заработнай платай за пільную ахову ўраджаю ад шкоднікаў.
Вельмі павучальным з’яўляецца ў гэтым сэнсе сумны прыклад Кітая. Там вырашылі знішчыць усіх вераб’ёў. I знішчылі — грунтоўна, па камандзе, у парадку масавага мерапрыемства, як гэта ўмеюць рабіць кітайцы. А потым прыйшлося ім закупіць вераб’ёў за граніцай, прывезці ў Кітай і выпусціць на волю, бо пасля знішчэння гэтай жвавай птушкі шкодныя насякомыя размножыліся ў такой непамернай колькасці, што ўраджай на палях, у садах і агародах знізіўся, як ніколі.
Такім чынам, верабей цалкам рэабілітаваны нават і ў Кітаі.
Над лесам, высока над дрэвамі, прагучала кароткае, аднастайнае:
— Кру... Кру...
Гэта кружыць у небе адзінокі чорны крумкач. Ён лятае цяпер адзін, без сяброўкі.
У яго часам яшчэ заснежаным гняздзе на высокім старым дрэве з’явілася першае яйка. Гняздо зроблена моцна і трывала з двух радоў галінак, а ўнутры выслана мохам, сухой травой, шарсцінкамі. У гэтым мяккім і цёплым гняздзе самка крумкача выседжвае яйкі, не зважаючы на холад і снег.
Корміцца крумкач усім, што можна з’есці,— чарвякамі, лічынкамі, птушанятамі, зайцамі. 18
Асабліва любіць ён усялякую мярцвячыну. Лятаючы высока над лесам і полем, крумкач здалёку знаходзіць яе на зямлі. Ён прыносіць пэўную карысць і гэтай сваёй «санітарнай службай», і тым, што знішчае шкодных насякомых, мышэй і слімакоў. Жыве крумкач вельмі доўга — да трохсот, чатырохсот год.
Цецерукі ўсё часцей вылятаюць на лясныя паляны і грэюцца на сакавіцкім сонцы. Яны трымаюцца цяпер асобна ад цяцерак, з якімі былі разам на працягу ўсёй зімы. Калі пад праменнем веснавога сонца вызваліцца ад снегу зямля, у цецерукоў пачнецца ток.
У канцы сакавіка — у лесе яшчэ шмат снегу — пачынае такаваць глушэц. Заканчваецца глушцовы ток у канцы мая, калі ўсё вакол зелянее. Такуе глушэц на суку высокага дрэва, пры балоце. Звесіўшы крылы ўніз, ён распускае хвост веерам і выцягвае наперад шыю, а галаву задзірае ўгору.
Глушэц пачынае такаваць на досвітку, калі вакол цёмна і лес яшчэ не абудзіўся.
У халодным вільготным паветры далёка чуваць дзіўныя, нібы драўляныя, гукі. Голас глушца ў час такавання нагадвае то скрып дрэва і трэск галінак, то нейкае шчоўканне і бульканне, то стук драўляных прадметаў. Песня глушца нібы народжана лясным шумам — гоманам сосен, шолахам вяршалін, скрыпам дрэў.
Такуючы, глушэц нічога не чуе, нічога не заўважае. Таму і называюць яго глушцом. Ён цалкам захоплены сваім спевам. Але, скончыўшы такаванне, ён, перш чым пачаць новую песню, пільна прыслухоўваецца і аглядаецца наўкола.
Разам з белавежскім зубром глушэц з’яўляецца ў нашых лясах жывым прадстаўніком ледніковага перыяду, калі на нашай зямлі хадзілі статкі мамантаў — вялізных, калматых сланоў, якія вымерлі дзесяткі тысяч год назад. I ў тыя
далёкія ад нас часы гучаў у вільготным паветры скрыпучы спеў глушца.
У канцы сакавіка можна ўбачыць у ваколіцах гарадоў драпежнага птаха — каршуна. Ён прылятае сюды шукаць здабычу. У час палёту каршуна лёгка пазнаць па шырокім размаху выгнутых крылаў і доўгім раздвоеным на канцы хвасту.
Каршуны ловяць варон, галубоў, галак, дробных птушак, мышэй і жаб. Падбіраюць яны таксама і падліну. На ўскраіне горада каршун ранняй вясной корміцца варонамі. На пацямнелым снезе пад высокімі соснамі відаць у гэты час сляды яго паляўнічай дзейнасці — рэшткі з’едзеных варон.
У лясным гушчары прачнуліся ў сваіх норах барсукі. Вылазіць з бярлогі мядзведзь. У ласёў адрастаюць новыя рогі.
Зайчыхі прыносяць у канцы сакавіка першы прыплод — малых зайчанят, так званых «марцавічкоў», з якіх рэдка каторы выжывае, бо надвор’е ўсё яшчэ халоднае і няўстойлівае. У гэты ранні веснавы час, калі снег яшчэ не сышоў, у нашых парках, садах і палях з’яўляецца заклапочаны грак.
Хто не ведае карціны мастака Саўрасава «Гракі прыляцелі»? Перад гледачом — характэрны малюнак ранняй вясны. 3-пад пацямнелага снегу ўсюды выступае вада, утвараючы на паверхні мёрзлай зямлі вялікія лужыны. Змрочнае, шэрае неба з цяжкімі, дажджавымі хмарамі нізка навісла над шырокай, бясконцай раўнінай. А на пярэднім плане, на голых і мокрых бярозах,— гракі, раннія веснавыя госці. Яны збіраюць на зямлі галінкі, аднаўляюць свае разбураныя гнёзды.
Гракі прылятаюць да нас з цёплых краёў звычайна каля 18—20 сакавіка. 3 шумам і крыкам кружаць яны над гарадскімі вуліцамі і, па-
дзяліўшыся на пары, пачынаюць рамантаваць старыя гнёзды.
Адзін мой сябар з Ленінграда падзяліўся са мною сваімі назіраннямі за «будаўнічай дзейнасцю» гракоў у старым парку. У пісьме ён расказваў: «Гракі даволі хутка вызвалялі ад кары галіны ліп даўжынёю на тры метры і крыху таўсцейшыя за палец. Яны заціскалі кончык кары ў дзюбе і цягнулі яе, пасоўваючыся да ствала. Такім чынам гракі сцягваюць кару, як пальчатку, з усёй галіны. Потым раздзіраюць кару на валокны і высцілаюць гняздо, зробленае з тонкіх галінак. Я ніколі не назіраў такога і не думаў, што гракі высцілаюць гнёзды такім матэрыялам».
Грак любіць жыць па суседству з чалавекам. Гняздуюць гракі цэлымі калоніямі на старых дрэвах у парках і гарадскіх садах.
Гнёзды іх размешчаны блізка адно ад другога. Бывае, на дрэве можна налічыць болып за пятнаццаць-дваццаць гнёздаў, па некалькі на суку.
У апошнія гады мы ўсё часцей заўважаем, што гракі пачалі на зіму не адлятаць. Цяпер кожны год бачу я штодзённа ад лістапада і да пачатку красавіка гракоў на двары дома, дзе жыву, і на скверы насупраць. Яны «дзяжураць» каля дому і чакаюць, ці не кінуць ім што-небудзь паесці. Дбайна нясуць кемныя птахі і «санітарную службу». Ачышчаюць снег ад розных адкідаў, падбіраюць усё, што могуць з’есці. Зімой ім цяпер лягчэй пракарміцца ў горадзе каля чалавека, і трэба сказаць, што жыхары гарадскіх дамоў ахвотна падкормліваюць птушак, і малых, і вялікіх, у суровы і галодны час.
Кожную раніцу, на досвітку, гракі вылятаюць у поле і на свежаўзаранай раллі дбайна збіраюць лічынкі хрушчоў. Для сельскай гаспадаркі грак — птушка патрэбная і карысная. Ён знішчае ў вялікай колькасці мышэй, хрушчоў, слімакоў і іншых шкоднікаў.
У вырай гракі адлятаюць ад нас позняй восенню. Яны збіраюцца ў вялікія чароды і павольна пасоўваюцца на поўдзень, затрымліваючыся то ў адной, то ў другой мясцовасці. 3 першым подыхам вясны гракі вяртаюцца на радзіму.
Следам за гракамі прылятае да нас і другі доўгачаканы госць — палявы жаваранак. Над чорнымі палямі звініць у высокім небе яго чысты, звонкі і радасны спеў.
Потым чародкамі вяртаюцца з далёкага падарожжа вясёлыя, вёрткія шпакі, і адразу пачынаюцца ў іх заўзятыя сваркі з вераб’ямі. Тыя пасяліліся, пакуль адсутнічалі гаспадары, у пустых шпакоўнях і цяпер адмаўляюцца пакінуць незаконна захопленыя кватэры.
Шпак — таксама вельмі карысная птушка. Кормячы сваіх малых, пара шпакоў знішчае на працягу адной вясны больш за сем тысяч хрушчоў.
Гракі, шпакі, зязюлі, дзятлы, малінаўкі, ластаўкі, пліскі, берасцянкі і іншыя птушкі ахоўваюць нашы сады, лясы, палі і агароды ад шкодных насякомых.
У канцы сакавіка абуджаюцца да жыцця дрэвы. У ствалах дрэў пачынаецца рух сокаў. Таму гэты месяц і называецца — сакавік.
Красавік
Звоняць рэкі з ручаямі. Расшумеліся дубровы, Над палямі, над барамі Кліч праносіцца вясновы.
Пятр-усь Броўка
Красавік— месяц цёплы і вільготны, месяц першых дажджоў і паводак.
Вясна ўвайшла ў свае правы, адчула сваю моц.
Сонца грэе ўсё цяплей. Зямля вызвалілася з-пад снегу. На вербах з’явіліся на змену «коцікам» маленькія кволыя лісточкі.
Вяртаюцца з цёплых краёў на радзіму жоравы, буслы, гусі, качкі.
У самым пачатку красавіка, цёмнай вячэрняй парой, я пачуў упершыню крык пугача. Раніцай
прайшоў дождж, а пад вечар крыху падмарозіла і мокры снег зацвярдзеў. Увесь дзень над праталінамі спявалі ў небе жаўранкі. Над лесам праляцелі на поўнач дзікія гусі з радасным прывітальным крыкам:
— Гонк, гонк, гонк...
Калі сцямнела, з-пад даху нашага дома выпырхнулі кажаны.
Вечар быў цудоўны. Тэрмометр паказваў—1°. Вакол было ціха.
Раптам у свежым паветры пачулася:
— У... у... у...
Потым, пасля невялікай паўзы, адрывістае: — У...
I адразу гучнае, працяжнае, настойлівае:
— Уху —у-у-у... Уху-у —у-у...
Сабакі занерваваліся, забегалі вакол дома. На кожнае «ўху» яны заліваліся трывожным, тужлівым брэхам. Я пайшоў у той бок, дзе крычаў, ці, правільней, «спяваў» сваю песню пугач. Па дарозе я кожны раз спыняўся, калі ён пачынаў сваё «ўху» і шпарка пасоўваўся наперад, бліжэй да пугача, калі той змаўкаў.
Па гуку я неўзабаве знайшоў тую высокую старую яліну, на якой сядзеў пугач, але самога яго ў цемры не ўбачыў. Доўга я стаяў перад ялінай і слухаў, нібы зачараваны.
Пугач крычаў з роўнымі прамежкамі. Канцэрт яго цягнуўся б доўга, калі б не вартаўнік Браніслаў.
Ён прагнаў пугача двума стрэламі.
У адказ на першы стрэл пугач, нібы ў насмешку, адразу зноў зацягнуў сваё «ўху». Толькі пасля другога стрэлу цёмны цень аддзяліўся ад яліны, мякка слізгануў над махнатым веццем і бясшумна знік у сінім вячэрнім змроку.
— Навошта вы стрэлілі? — запытаўся я ў вартаўніка.— Пугач птах не шкодны. За лета ён знішчае нямала мышэй.
— Ану яго,— нездаволена адазваўся Браніслаў.— Надакучыў. Усю ноч крычыць, як апантаны, Сабакі брэшуць, спаць не даюць.
Я папрасіў Браніслава больш не страляць, не праганяць пугача.
Амаль кожную ноч крычаў пугач на той жа старой яліне на працягу ўсяго красавіка, і я шмат разоў слухаў яго.
У старыя часы забабонныя людзі думалі, што гэта крычыць не птах, а нейкая міфічная істота — лясун. I цяпер многія лічаць яго крык злавесным. А я мушу прызнацца, што мне ён падабаецца.
Голас пугача гучыць моцна, але мякка, крыху прыглушана, аксамітна. Ёсць у ім сапраўды нешта таямнічае, лясное, нешта вельмі сугучнае начной цемры. I на душы ў мяне заўсёды рабілася спакойна і лагодна, калі я чуў крык пугача, яго веснавы спеў. Агортвала зманлівае пачуццё, быццам усё навокал у поўнай суладнай гармоніі, усё на сваім месцы, і быццам нішто не можа парушыць адвечную трываласць светабудовы. I спалася ў такую ноч добра.
Пугач даволі лёгка прыручаецца і прывыкае да чалавека, нават праяўляе да яго прыхільнасць. На выстаўку Таварыства аховы прыроды ў Мінску прывезлі пугач’а з Гродзенскага заалагічнага парку. Нерухома сядзеў ён у клетцы, нагадваючы тоўстага ката. He міргаючы, глядзелі яго вялізныя, круглыя, ясныя вочы бурштынавага колеру. Есці пугач адмаўляўся.
— He есць ён таму, што трапіў у незнаёмае памяшканне, у непрывычныя абставіны,— сказала мне наглядчыца.— Пераезд на новае месца падзейнічаў на яго дрэнна. Вось і прыходзіцца карміць прымусова.
Адной рукой яна адкрывала пугачу рот, a другой засоўвала кавалкі мяса, адзін за адным. Калі мяса трапляла ў рот, пугач яго праглынаў, а галаву ўсё роўна адварочваў.
Твар жанчыны быў перад самай дзюбай птаха, але пугач ні разу не паспрабаваў дзеўбануць яе ці схапіць руку сваёй магутнай лапай з вострымі, бязлітаснымі кіпцюрамі. Ён толькі адварочваў галаву, нібы дзіця, што заўпарцілася і не хоча есці. Пратэст пугача быў пасіўны.
— He можа ён вас параніць? — спытаў я.
— Што вы!—здзівілася наглядчыца.— Ніколі. Ен жа мяне ведае. Ніколі не кране, прывык.
У голасе жанчыны гучала ўпэўненасць.
Пугач не толькі вельмі цікавы і рэдкі, але і карысны птах. Карыснымі з’яўляюцца наогул усе совы, да сямейства якіх належыць пугач. Мышыпалёўкі, пацукі — іх асноўны корм. У начной цемры совы ловяць шкодных грызуноў з вялікім майстэрствам і спрытам, не горш, чым кошкі і лісіцы.
Як добра ранняй вясной у сасновым лесе! Якое тут чыстае, празрыстае паветра! Вось прагучаў сярод зялёнай ігліцы звонкі, бадзёры спеў.
Спыніцеся і прыслухайцеся.
Вось паўтарыўся ён яшчэ і яшчэ раз.
Падыдзіце бліжэй да дрэва, адкуль чуецца простая, але меладычная песенька, і вы ўбачыце птушку з грудкамі цёмна-цаглянага колеру, з белымі палоскамі на крылах.
Гэта — берасцянка, якая вярнулася да нас з выраю ў пачатку красавіка. Пад дрэвамі трымаюцца яшчэ дзе-нідзе апошнія рэшткі снегу, а яна спявае сабе ў захапленні.
Жыве берасцянка ў сухіх хвойных і лісцевых лясах, яна не любіць вільготных і балоцістых мясцін. Вясной у сасновым лесе гэтую птушку можна пачуць ледзь не з кожнага дрэва. Раніцай берасцянкі наладжваюць тут цэлыя канцэрты.
На высокіх соснах пастукваюць пярэстыя дзятлы. 3-пад пажоўклай леташняй травы і сухога лісця прабіваюцца маладыя зялёныя травінкі. 26
Засінелі пралескі— першыя кветкі вясны. A вось і буйныя ліловыя званочкі сон-травы з’явіліся між бярозак і ялінак. Неўзабаве можна будзе пайсці ў лес і па грыбы смаржкі.
Пад нагамі ў нас — свежаўскапаная, выкінутая на паверхню зямля. Тут правялі свае падземныя дарогі краты. Кучкі рыхлай зямлі сустракаюцца і ў лесе, і ў садзе, і ў полі.
Крот — нястомны землякоп. Сваімі кароткімі, але шырокімі і дужымі пярэднімі лапамі з моцнымі кіпцюрамі ён лёгка пракопвае пад зямлёю складаную сістэму доўгіх хадоў.
Заўсёды злосны і галодны, крот рухаецца па гэтых хадах, шукаючы па дарозе чарвей і лічынак хрушчоў. За адзін дзень ён з’ядае столькі, колькі важыць сам. Па выкінутай на паверхню зямлі, вызваленай ад снегу і не пакрытай яшчэ свежай травой, можна вызначыць напрамак падземных калідораў крата.
Футра ў яго аксамітна-чорнага колеру. Морда вузкая і доўгая, а на канцы морды — хабаток, як і ва ўсіх насякомаедных. Вочкі ў крата такія маленькія, што іх нават цяжка прыкмеціць. Бачыць ён дрэнна, але зрок яму асабліва і не патрэбны, бо жыве крот пад зямлёй, у адвечнай цемры. Востры нюх і тонкі слых з поспехам замяняюць яму слабы зрок.
Жывучы пад зямлёй, крот прывык да вільгаці, цемры і прахалоды. У спякотны сонечны дзень ён не можа доўга заставацца на паверхні і гіне ад сонечнага ўдару. З’ядаючы шмат шкодных лічынак, крот прыносіць карысць сельскай і лясной гаспадарцы.
Над зеленавата-жоўтымі завушніцамі вярбы гудуць, трапечучы крыламі, першыя пчолы. Ажылі мурашкі. На «сцежках», якія ідуць ад мурашнікаў, пачаўся мітуслівы рух. На вільготнай, пакуль яшчэ халаднаватай зямлі з’явіліся непаваротлівыя рапухі.
Вы ідзяце далей.
Аднекуль выпырхнула з лісця маленькая зялёная птушка. Гэта — чыжык, заўсёды вясёлы і рухавы. Вясной і ў пачатку лета вы часта можаце яго ўбачыць у сасновым лесе. Тут ён гняздуе і выводзіць сваіх птушанят. Калі ж малыя падрастуць і навучацца лятаць, чыжы перабіраюцца ў пладовыя сады, дзе кормяцца рознымі насякомымі, якіх у садзе больш, чым у лесе.
Неяк у пачатку чэрвеня я ўбачыў на яблыні на дзіва яркага чыжа, асветленага сонцам. Калі ён паляцеў, мне кінуўся ў вочы жоўты колер яго крыльцаў, залацісты падбой. Раней я ніколі не бачыў такой прыгожай, такой яркай афарбоўкі ў вясёлых, але з выгляду даволі сціплых чыжоў, хоць у маленстве не адзін раз трымаў іх дома ў клетцы на акне. Я задумаўся, а потым зразумеў — гэта сонца памагло ўбачыць сапраўдную афарбоўку чыжа ва ўсёй яркасці і красе. А ў гарадской кватэры клеткі з птушкамі ніколі як след не асвятляліся сонечнымі промнямі.
На яркі колер чыжа, асветленага сонцам, звярнуў увагу і адзін аматар прыроды і птушак. Ён пісаў мне: «Ішоў я па мосціку над ручайком і раптам убачыў незвычайна яркую птушачку, маленькую, спрытную, якая сядзела на галінцы ў сонечным бліку, што прабіўся скрозь лістоту. Птушка зіхацела і ззяла фарбамі, нібы калібры. Я прыгледзеўся, бачу — чыжык сядзіць! Сонца запаліла на ім такія фарбы, што ён быў падобны на жывы ізумруд, а надхвосце ў палёце зіхацела цудоўнымі залаціста-ружовымі адценнямі!»
Вы прайшлі праз увесь лес і выйшлі ў поле. Над кустамі ля дарогі ляціць матылёк светлажоўтага колеру — крушынніца. Высока ў небе звініць спеў жаваранка. Зямля навокал падсохла, усюды зелянее маладая рунь.
Вы падыходзіце да сажалкі. У веснавой вадзе чуюцца аднастайныя гукі:
— У... у... у...
Гэта «вухаюць» жарлянкі — невялікія цёмныя жабкі з аранжавым брушкам, пакрытым чорнымі плямкамі.
Час ад часу ўсплываюць на паверхню вады трытоны. Пачуўшы вашы крокі, з берага ў ваду плюхаюцца вялікія зялёныя жабы.
На камень, каля самай вады, ускочыла прыгожая зграбная птушка з вузкім, доўгім хвастом. У яе чорная галоўка з белымі шчочкамі і вострай дзюбкай, а ўся яна светла-шэрая.
Гэта — пліска. Яна заўсёды трымаецца вады. Шпарка скача непаседлівая птушка па беразе, ківаючы на кожным кроку галоўкай. Доўгі хвосцік яе то ўзнімаецца, то апускаецца. Яна ўся быццам на спружынах.
У садах свішчуць шпакі. Яны. ўжо выселілі захопнікаў-вераб’ёў, адрамантавалі гнёзды, ачысцілі шпакоўні і гадуюць цяпер сваіх дзяцей.
У вясёлым спеве шпака можна пачуць і цвырканне вераб’я, і галасы другіх птушак, і мяўканне кошкі, і прарэзлівы свіст гарэзнага хлапчука, і розныя іншыя выпадкова пачутыя і перанятыя гукі. Шпак хутка і ахвотна засвойвае ўсё, што чуе. Прыручаны, ён можа паўтараць чалавечыя словы таксама, як крумкач і папугай.
На рэках не скончылася яшчэ паводка. Рэкі выйшлі з берагоў і злучыліся ў нізінах з ляснымі рэчкамі, раўчукамі і балотамі ў адзін вялікі вадзяны прастор. Асобныя ўзвышшы ператварыліся ў астраўкі, на якіх ратуюцца ад вады лясныя звяры.
Вось сядзіць пад кустом цэлая грамадка зайцоў. Яны прытуліліся адзін да аднаго. Каля іх можна часам убачыць і лісіцу. Трывожна бегае яна па астраўку, паглядае на ваду, а на зайцоў не звяртае ніякай увагі, быццам іх тут зусім няма.
У сваю чаргу і палахлівыя, заўсёды асцярожныя зайцы нібы зусім не заўважаюць свайго
лютага ворага. Перад тварам стыхійнага няшчасця і агульнай небяспекі старая, адвечная варожасць часова забыта.
Калі падплысці да такога астраўка, можна ўсіх гэтых звяркоў пабраць рукамі і пасадзіць у лодку. Яны будуць сядзець ціха і мірна, як у вядомым вершы Някрасава «Дзядуля Мазай і зайцы», пакуль лодка не наблізіцца да цвёрдай зямлі. Тады ўсе пасажыры паўскокваюць адразу са сваіх месцаў і, не чакаючы каманды, знікнуць у лесе, не падзякаваўшы нават за ратунак.
Толькі ласі не баяцца высокай вады. Паводкі ім не страшныя. Смела пераплываюць яны вялікія прасторы, затопленыя вадой.
He баяцца вады і бабры. Але паводка непакоіць часам нават і гэтых прыроджаных вадзяных жыхароў. Веснавая вада разбурае гаці і грэблі, пабудаваныя бабрамі на лясных рэчках, пагражае іх хаткам. Пасля паводкі руплівыя бабры рамантуюць свае пабудовы.
Разам з веснавой вадой расплываюцца па лугах і поймах рыбы. Усю зіму правялі яны на дне рэк, азёр і сажалак у стане здранцвення. Цяпер, калі лёд сышоў і вада пацяплела, рыбы ажывіліся, плаваюць усюды і шукаюць сабе корм, набіраюцца сілы для нерасту. Калі вада ўвойдзе зноў у берагі, многія рыбы не змогуць вярнуцца ў раку. Высахнуць пад сонцам вялікія лужыны, у якіх апынуліся яны ў палоне. Многіх рыб чакае тут пагібель ад недахопу вады, ад звяроў і птушак.
У такі час варта пайсці на паплавы з вядром ці кошыкам, пазбіраць малых рыбак і пусціць іх у рэчку. Хлапчукі, якія гэтак робяць, прыносяць карысць нашай рыбнай гаспадарцы, бо з выратаваных малявак вырастуць вялікія рыбы.
Тэрміны нерасту рыб розныя. Шчупак нерастуе ў сакавіку — красавіку; акунь, галавень і язь — у красавіку — маі; ёрш — у пачатку кра-
савіка; плотка — у маі — чэрвені, а некаторыя рыбы і яшчэ пазней.
Ікру рыбы адкладваюць у вялікай колькасці. Акунь адкладвае ў час нерасту каля трыццаці тысяч ікрынак, плотка да ста тысяч, карась да трохсот тысяч, а карп ад двухсот да пяцісот тысяч. s
Найменшую колькасць ікрынак, усяго каля сотні, адкладвае маленькая рыбка колюшка. Затое яна дбайна ахоўвае іх, чаго не робяць усе іншыя рыбы.
Колюшка, якая водзіцца ў Нёмане, Заходняй Дзвіне і амаль ва ўсіх іншых рэках і азёрах Балтыйскага басейна, будуе для сваіх ікрынак круглае гняздо са сцяблінак вадзяных раслін. Самка колюшкі адкладвае ў гэтае гняздо ікру і адплывае прэч, а самец застаецца каля гнязда. Ён абараняе ікрынкі, а потым і малявак ад ворагаў. Усе іншыя рыбы не клапоцяцца аб лёсе свайго патомства.
Шчупак, акунь, карась і карп адкладваюць ікру сярод зараснікаў вадзяных раслін. Большая частка ікрынак гіне. Толькі з нязначнай часткі іх выводзяцца маляўкі. У сваю чаргу і маляўкі знішчаюцца вялікімі рыбамі і птушкамі. 3 усіх бакоў пагражаюць маляўцы розныя небяспекі. Толькі вялізная колькасць ікрынак выратоўвае многія віды рыб ад канчатковага знішчэння.
Сотні, калі не тысячы цэнтнераў рыбы гіне ў час нерасту ад злачынных рук браканьераў. А знішчаных малявак, ікрынак — і не злічыць. Бязлітасныя грабежнікі прыроды загадзя рыхтуюць толавыя зарады для падводных выбухаў, рамантуюць недазволеныя рыбалоўныя сеткі, востраць асцё. Толькі за 1960—1961 гг. у нашай рэспубліцы было выяўлена і афіцыйна зарэгістравана каля шасці тысяч выпадкаў драпежніцкага знішчэння рыбы. А колькі іх засталося невядомымі! Колькі браканьераў не пакарана!
На Беларусі шмат вялікіх і малых рэк і азёр, багатых на рыбу. Для таго каб колькасць рыбы ў гэтых вадаёмах не змяншалася, а павялічвалася, патрэбны спецыяльныя мерапрыемствы. Існуюць шматлікія рыбныя гаспадаркі, у якіх выводзяцца ў сажалках найбольш каштоўныя пароды рыб. Прывозяцца і выпускаюцца ў натуральныя вадаёмы такія промыславыя рыбы, якія да гэтага часу не вяліся на Беларусі, але могуць тут жыць і размнажацца ў прыродных умовах.
У азёрах рэспублікі паспяхова акліматызаваліся прывезеныя сюды судак, серабрысты карась і сазан з Амура, сіг з Чудскога і Ладажскага азёраў. Але добрыя вынікі дасць гэта толькі тады, калі мы будзем адносіцца да рыбы ашчадна, разумна, па-гаспадарску.
Рыба — народнае багацце. Неабходна не толькі самім выконваць правілы і законы рыбнай лоўлі, устаноўленыя дзяржавай, але і сачыць, каб ніхто іх не парушаў. Трэба ахоўваць і рыбу, і птушак, і ўсё жывое, карыснае і патрэбнае ў прыродзе ад драпежніцкага знішчэння несвядомымі людзьмі.
Май
I ападаў на сад са звонам Бліскучых буйных кропель рой... А з поўдня ехаў май зялёны Да нас з вясёлкавай дугой.
Пгмен Панчанка
Прыйшоў на змену красавіку прыгожы і вясёлы май, паэтычны месяц маладой травы. кветак і спеваў. Нездарма ў старыя часы называлі яго па-народнаму — травень.
Квітнеюць сады. Палі і лугі ператварыліся ў стракатыя, каляровыя дываны. Усюды кветкі — і ў зялёнай, яркай траве, і на кустах, і на дрэвах.
Паветра напоена пахам чаромхі і бэзу. Над духмянымі кветкамі клапатліва гудуць працавітыя пчолы.
У траве стракочуць конікі. У бліскучых прамянях сонца робяць складаныя віражы стракозы.
У свежым маладым лісці ад зары да зары не змаўкае шматгалосы птушыны хор.
У зарасніках бэзу і парэчак выводзіць свой чароўны пошчак сціплы начны спявак — салавей. Гэтая маленькая шэрая птушка з такім мілагучным і моцным галаском трымаецца вільготнай мясцовасці з густымі кустамі, непадалёку ад вады.
Спяваюць берасцянкі, чыжыкі, шчыглы, дразды, пеначкі. У лесе кукуе зязюля. У полі скрыпіць драч.
Усюды радаснае, кіпучае жыццё, усюды рух, гоман, спевы.
Пазней за ўсіх вярнуліся з выраю ластаўкі і стрыжы. Увосень яны адляцелі першымі, а вярнуліся ў родныя мясціны апошнімі, толькі ў другой палове мая, і адразу ўзяліся ляпіць свае гнёзды з гліны, глею і ўласнай сліны пад стрэхамі і над вокнамі дамоў.
Стрыжы і ластаўкі знішчаюць у вялікай колькасці насякомых, якія лятаюць у паветры. Насякомыя з’яўляюцца, калі надвор’е ўжо цёплае, і гінуць, як толькі пачынае халаднець. Ад гэтага і залежаць тэрміны прылёту і адлёту стрыжоў і ластавак.
Птушкі хутка прывыкаюць да змен у той ці іншай мясцовасці, выкліканых уздзеяннем чалавека на прыроду.
Раней ніхто не бачыў у Мінску чаек. Калі ж было створана ў горадзе штучнае возера, у тую ж вясну 1941 года над новым вадаёмам з’явіліся чайкі, ажыўляючы пейзаж гарадской ускраіны.
Вясной 1955 года за пятнаццаць кіламетраў ад Мінска, у тым месцы, дзе рэчкі Вяча і Ратамка зліваюцца з Свіслаччу, была закончана пабудова плаціны і дамбы. Свіслач перагарадзілі. Пачалося запаўненне вадою нізіны, адведзенай для вялікага
вадасховішча. Так неўзабаве ўзнікла новае возера.
Пасля Нарачы гэта найбольшае возера Беларусі. Агульная плошча яго каля трыццаці квадратных кіламетраў. На возеры засталося некалькі астравоў.
Стварэнне пад Мінскам вялікага вадаёма дае магчымасць юным натуралістам і ўсім аматарам прыроды рабіць цікавыя і карысныя назіранні, бо змяніўся не толькі пейзаж і характар навакольнай мясцовасці, з’явіліся новыя віды птушак і звяроў, якіх тут да гэтага часу не было.
У Мінскае вадасховішча выпушчана каля сямі тысяч аднагадовых і тры тысячы двухгадовых амурскіх сазанаў, каля васьмісот серабрыстых карасёў і шмат іншых рыб.
У маі 1955 года недалёка ад дамбы новага возера пасяліліся чайкі. 3 павелічэннем люстра вадасховішча павялічылася і колькасць новых жыхароў.
Прыгожа, лёгка і спрытна лятаюць чайкі над вадой. Белыя крылы зіхацяць у сінім небе.
Цяпер чаек можна ўбачыць не толькі над возерам і над новым вадасховішчам, але і ў цэнтры горада, над пашыраным рэчышчам Свіслачы, ля моста на праспекце.
Чайкі — карысныя птушкі. Сваіх дзяцей яны кормяць амаль выключна шкоднымі насякомымі, якіх збіраюць на палях і лугах каля вадаёмаў. Рыбу з рэчкі яны бяруць дробную, у большасці хворую і здохлую. Кормяцца яны таксама падлінай, ловяць часам мышэй. Вядомы натураліст Брэм лічыў, што каля рыбных промыслаў чайкі маюць значэнне санітараў і што іх трэба ахоўваць.
У маі берагі рэчак і балот пакрыліся маленькімі блакітнымі зоркамі незабудак. Па вільготных лясных кутках моцна і прыемна пахнуць ландышы.
У сажалках і канавах з’явіліся апалонікі, якія праз месяц ператворацца ў маленькіх жабак. Плаваюць трытоны і жукі-плывунцы. Па паверхні вады коўзаюцца даўганогія вадамеры.
На балоцістым лузе каля рэчкі жаласна крычаць кнігаўкі. Прыляцелі яны рана, разам з жаваранкамі і шпакамі. Жывуць кнігаўкі каля вады, кормяцца чарвякамі, лічынкамі, слімакамі. У пачатку красавіка кнігаўкі выкапалі на лузе каля рэчкі невялікую ямку, і самка паклала туды чатыры зеленаватыя яйкі. Праз шаснаццаць дзён з яек выйшлі птушаняты.
Кнігаўкі — смелыя птушкі. Яны адважна бароняць сваіх дзяцей і кідаюцца заўзята на кожнага, хто набліжаецца да іх гнязда.
Па высокай ярка-зялёнай траве, недалёка ад гнязда кнігавак, паважна і маўкліва ходзіць бусел. У яго вострая і моцная дзюба чырвонага колеру. Доўгія ногі таксама чырвоныя. А сам ён белы, толькі канцы вялікіх і шырокіх крылаў чорныя.
Бусел не мае голасу. Ён не крычыць, а клякоча — гучна і часта шчоўкае сваёй чырвонай дзюбай. Добра знаёмая нам постаць бусла вельмі характэрна для беларускага сельскага пейзажу.
Гняздуе бусел недалёка ад чалавека, часта нават на даху будынка ці на старым дрэве, што расце на вясковым двары. Кожную вясну бусел звычайна вяртаецца на сваё старое месца. Ён амаль зусім не баіцца людзей.
Гняздо ў бусла вялікае. Яно складзена з галля. 3 кожным годам гняздо робіцца ўсё большым і вышэйшым. Унутры яно выслана травой, саломай, пер’ем. Кожную вясну буслы кладуць новую подсцілку.
У красавіку ў гняздзе з’яўляюцца чатырыпяць яек.
Калі самка сядзіць у гняздзе, самец прыносіць ёй з лугоў і балот корм — змей, жаб, мышэй,
пацукоў, чарвякоў, лічынкі насякомых. Малыя бусляняты вылупліваюцца з яек у маі.
Мне давялося наглядаць сям’ю буслоў, што пасялілася на даху двухпавярховага паляўнічага дома, у якім я жыў у паркавым лясніцтве Белавежскай пушчы. У гняздзе было чацвёра буслянят. Бацькі дбайна даглядалі сваіх дзяцей. Яны па чарзе ўвесь дзень прыносілі буслянятам корм.
У сонечныя, спякотныя дні старыя буслы махалі над буслянятамі крыламі, каб малым не было горача, засланялі іх ад сонца і апырсквалі вадой, якую прыносілі ў дзюбах з сажалкі.
Сваіх птушанят буслы кармілі ў гняздзе каля двух месяцаў. Пад восень, калі малыя выраслі і навучыліся лятаць, яны ўсе разам далучыліся ў пойме ракі Нарэўкі да іншых буслоў, якія сабраліся з усяго наваколля.
На шырокай паляне каля мястэчка Белавежа пасвіліся коні, а паміж іх паважна хадзілі, збіраючыся часам у купкі, маўклівыя буслы. Стваралася ўражанне, быццам яны прыляцелі сюды з усіх бакоў на нараду, на абмеркаванне плана вялікага падарожжа, якое павінна распачацца неўзабаве.
Ля берага рэчкі жыве ў невялікай норцы вадзяная землярыйка. 3 выгляду яна падобная на мыш, але з грызунамі не мае нічога агульнага. Землярыйка, як і крот, належыць да насякомаедных. У яе доўгая, вострая мордачка, якая заканчваецца хабатком, і маленькія вочкі. Землярыйка добра плавае і нырае. Футра яе не прапускае ваду да скуры, і цела звярка ў вадзе заўсёды сухое. Спінка ў землярыйкі чорная і гладкая, нібы аксамітная, а брушка серабрыстабелае. Як і ўсе насякомаедныя, землярыйка вельмі ненасытная. Гэта хоць і маленькі, але нястомны і злы драпежнік, які безупынна знаходзіцца ў руху, шукаючы сабе здабычу.
Корміцца землярыйка не толькі насякомымі і слімакамі, але нападае і на большых за сябе
мышэй і жаб. 3 імі яна распраўляецца вельмі хутка, спрытна і бязлітасна. Калі сустрэнуцца дзве землярыйкі, то абавязкова кінуцца адна на адну. Дужэйшая пераможа і з’есць слабейшую. Тое самае робіць, між іншым, і крот, калі сустрэне пад зямлёй другога крата.
Вечарам выходзіць на паляванне калючы вожык. Дробным трушком бяжыць ён па сцежцы, прынюхваючыся да зямлі і да паветра. Жыве ён пераважна ў лісцяных пералесках.
Паспрабуйце крануць вожыка кійком, і ён адразу згорнецца ў калючы клубок. Hi галавы яго, ні лапак не відаць, з усіх бакоў тырчаць вострыя, натапыраныя іголкі.
Вожык таксама належыць да насякомаедных. Корміцца ён хрушчамі і іх лічынкамі, слімакамі, конікамі, мышамі, змеямі, птушанятамі. Ён не баіцца нападаць на гадзюку і смела распраўляецца з ёю. Змяіная атрута дзейнічае на яго слаба.
У няволі вожык прыжываецца лёгка. Вожык, які быў у мяне, хутка прывык да новых абставін, да жыцця на гарадской кватэры. Ён еў мяса, хлеб, гародніну, піў малако, а мышэй лавіў не горш за кошку. Людзей вожык не баяўся, не скручваўся ў клубок, калі да яго падыходзілі, і смела браў ежу з рук.
Днём ён спаў у невялікай фанернай скрынцы, на подсцілцы з сухой травы і лісця, а ўночы вандраваў па кватэры, як маленькі паравоз, a кіпцюры яго задніх лапак стукалі па падлозе.
Вечарамі, пасля захаду сонца, гудуць у паветры майскія жукі — хрушчы. Гэта — небяспечныя шкоднікі садоў і лясоў. Пражэрлівыя лічынкі майскага жука, якія жывуць у зямлі на працягу чатырох год, аб’ядаюць карэнне раслін, дрэў, асабліва сасны. Ад гэтага расліны і дрэвы сохнуць.
Самі майскія жукі аб’ядаюць лісце пладовых Дрэў, бярозы і дубу. Хрушчоў знішчаюць гракі,
шпакі, лелякі, землярыйкі, краты, вожыкі, барсукі.
Усіх пералічаных птушак і жывёл вы ўжо ведаеце, за выключэннем, можа, леляка, ці, як яшчэ называюць яго, казадоя.
Ці даводзілася вам калі бачыць гэтага начнога птаха?
У лесе ў вячэрнім змроку вы можаце пачуць працяглыя загадкавыя гукі:
— Р-р-р-у... р-р-р-у... р-р-р-у...
Гэта падаў голас казадой. Гэта — яго песня.
У казадоя доўгае тулава з вялікай галавой. Дзюба невялікая, але рот вельмі шырокі, як у стрыжа і ластаўкі.
Казадой ляціць мякка і плаўна, бясшумна, як кажан. 3 надыходам змроку ён ловіць у паветры майскіх жукоў і розных буйных начных насякомых. Часам ён садзіцца ці лажыцца на якую-небудзь старую калоду, заўсёды не ўпоперак, а ўдоўж, прыпадае да яе грудзьмі і нібы зліваецца з паверхняй калоды ўсім сваім мяккім шаравата-бурым апярэннем.
Па афарбоўцы казадоя цяжка адрозніць ад кары дрэва, ад пажоўклага лісця. Крылы ў яго доўгія, і лятае ён добра, але лапы мае кароткія. Таму хадзіць казадой не можа і, замест таго каб сядзець,— ляжыць.
Праз хвіліну з таго месца, дзе апусціўся казадой, зноў загучыць яго роўная, але аднастайная трэль.
Несвядомыя людзі кажуць, быццам казадой смокча казінае малако. Гэта, зразумела, няпраўда. Ён корміцца толькі насякомымі. I завуць яго казадоем памылкова.
У сярэдзіне мая змаўкаюць салаўі. У канцы мая пачынаюць асыпацца кветкі бэзу.
Чэрвень
На пашы рыжыя чмялі Загаспадарылі між кветак. 3 маленькіх гладышоў пілі Пахучы мёд — ласунак лета.
Піжен Панчанка
Адцвілі фруктовыя сады, асыпаліся ружовабелыя пялёсткі яблынь. У чэрвені — першым летнім месяцы — каласуе жыта, пачынаюць чырванець суніцы. Пахне мёдам канюшына.
Змаўкаюць птушыныя спевы. У большасці лясных птушак вывеліся птушаняты. Клапатлівыя бацькі безупынна носяць у гнёзды чарвякоў, вусеняў, слімакоў, матылькоў, мушак. Нялёгка ім накарміць сваіх дзяцей. Сядзяць малыя ў гняздзе, шырока разявіўшы рот, і наперабой про-
сяць есці. Толькі давай і давай! Падляціць маці, суне ў разяўленую дзюбу чарвяка і зноў ляціць па здабычу. А тут, пасля яе, з’яўляецца бацька і таксама частуе малога жучком ці вусенем. Хапае бацькам работы!
Летні дзень вялікі, а птушаняты ўвесь час хочуць есці. Падлічана, што адна сям’я шпакоў знішчае за дзень каля чатырохсот шкодных садовых слімакоў. А колькі яны знішчаюць вусеняў, матылькоў, жучкоў!
Вялікае значэнне мае і тое, што птушкі разносяць насенне дрэў і розных раслін. Гэтым яны дапамагаюць росту і развіццю лясоў, распаўсюджванню ягад.
Шанаваць і абараняць птушак, нашых маленькіх вясёлых сяброў і памочнікаў,— абавязак усіх Іоных натуралістаў і краязнаўцаў, піянераў і школьнікаў, хлапчукоў і дзяўчатак.
Трэба не толькі будаваць для птушак хаткі, але ахоўваць іх, не даваць нікому разбураць гнёзды і крыўдзіць птушанят.
Трэба ўсім тлумачыць, што птушкі не толькі цешаць людзей сваім прывабным выглядам і цудоўнымі спевамі, але і дапамагаюць забяспечыць добры ўраджай.
У лесе, асабліва раніцою, часта можна пачуць гучнае, вам, напэўна, добра вядомае:
— Ку-ку... ку-ку... ку-ку...
Гэта кукуе самец зязюлі, буйная шэрая птушка, з выгляду падобная крыху на ястраба.
У зязюлі дзіўныя звычкі, якімі яна адрозніваецца ад усіх птушак. Зязюля не мае ўласнага гнязда і не гадуе дзяцей.
Свае яйкі самка зязюлі падкідвае па адным у гнёзды іншых птушак.
Падпільнуе, калі птушка адляціць, і знясе сваё яйка ў чужое гняздо. Так і гадуюць дробныя птушкі вялікіх ненажэрных дзяцей зязюлі, як сваіх уласных.
Калі зязюляня падрасце, яму робіцца цесна ў гняздзе малой птушкі, якая яго выседзела. Тады яно выкідае з гнязда на зямлю адно за адным усіх птушанят сваіх прыёмных бацькоў. Цяпер яму аднаму дастаецца ўвесь корм. Калі б зязюляня не выкінула ўсіх астатніх птушанят, малыя птушкі не здолелі б яго выгадаваць.
Нават і бяздомніцы-зязюлі прыносяць вялікую карысць. Адна зязюля з’ядае за летні дзень каля дзвюх тысяч шкодных валасатых вусеняў, якіх не могуць есці малыя птушкі.
Усе птушкі падзяляюцца на птушанятных і вывадкавых.
Зязюлі, шпакі, берасцянкі, чыжы, дразды, сініцы, ластаўкі, стрыжы, шчыглы і многія іншыя птушкі, у тым ліку і ўсе драпежныя, належаць да птушанятных.
Птушаняты ў гэтых птушак нараджаюцца слабыя, голыя, бездапаможныя. Яны маюць патрэбу ў гняздзе і ў доглядзе, пакуль не вырастуць і не навучацца лятаць. Увесь гэты час бацькі іх кормяць, даглядаюць і ахоўваюць.
Птушанятныя птушкі будуюць гнёзды звычайна над зямлёй, на дрэвах і кустах. Гнёзды ў іх трывалыя, надзейныя, цёплыя, зробленыя часам па-майстэрску.
Да вывадкавых птушак належаць лясныя птушкі з сямейства курыных — глушцы, цецерукі, курапаткі, рабчыкі, вадаплаўныя птушкі — качкі, гусі і многія іншыя.
Яны не маюць патрэбы ў трывалым гняздзе. Іх птушаняты становяцца самастойнымі вельмі рана. 3 дня нараджэння яны бегаюць усюды за маткай і вучацца самі здабываць корм і хавацца ад небяспекі.
Гняздо вывадкавым птушкам неабходна толькі для выседжвання яек. Ледзь толькі птушаняты з’явяцца на свет, патрэба ў гняздзе адпадае. Таму гнёзды ў вывадкавых птушак простыя,
нескладаныя. Знаходзяцца яны на зямлі, у невялікіх ямках між травы, пад кустамі, на лузе, у полі, на балоцеч
У палях, калі пачынае каласаваць жыта, разводзіцца шмат мышэй-палёвак. На гэтых шкоднікаў палююць днём канюкі і сокалы-пустальгі, а ноччу совы.
Канюка часта можна ўбачыць на шасце ці на сухім адзінокім дрэве сярод поля. Нерухома сядзіць ён, уцягнуўшы галаву з загнутай уніз дзюбай, і нібыта спіць. Але гэта толькі здаецца. Пільна сочыць канюк сваім жоўтым вокам за тым, што робіцца ў траве. Убачыўшы палёўку, ён імкліва кідаецца ўніз і, схапіўшы кіпцюрамі шкодніка, вяртаецца на свой дазорны пункт. За дзень гэтая птушка знішчае ў сярэднім трыццаць мышэй. Ловіць яна таксама і гадзюк.
Знішчаюць палёвак і маленькія злыя ласкі — спрытныя звяркі з доўгім тулавам на кароткіх лапках, рыжай спінкай і белым брушкам. У летні час ласкі часта жывуць у збажыне, пад кучамі камення, у разорах ля межаў — бліжэй да палёвак.
У ціхі летні вечар, калі заходзіць сонца, з’яўляюцца ў паветры кажаны. Няроўны бясшумны палёт кажаноў часам палохае людзей, якія не ведаюць, што гэта сябры чалавека, што іх не трэба баяцца.
Кажаны не горш за птушак знішчаюць шкодных насякомых. За адну ноч кажан з’ядае больш за трыццаць хрушчоў. Днём кажаны спяць у дуплах дрэў, пад стрэхамі будынкаў. Яны вісяць уніз галавой, зачапіўшыся кіпцюрамі задніх лапак за які-небудзь выступ і захутаўшыся, нібы ў плашч, у перапончатыя крылы. 3 надыходам змроку кажаны пакідаюць сваё сховішча і да раніцы ганяюцца за насякомымі.
Лятаюць яны так хутка, што часам іх нялёгка
і заўважыць у паветры.
Неяк мне давялося наглядаць, як ловяць кажаны насякомых. Было гэта познім летнім вечарам. Вакол ліхтароў віліся ў цёплым паветры начныя матылькі, таўклася розная драбяза.
3 начной цемры бясшумна з’яўляліся кажаны, хапалі матылькоў і зноў гэтак жа бясшумна і таямніча знікалі. У святле ліхтароў кажаны здаваліся серабрыстымі.
А вось паўзе між градак агарода, ляніва адштурхваючыся заднімі лапамі, тоўстая, непаваротлівая рапуха.
Далёка ёй да жвавай і лёгкай на скок жабы!
Лапы ў рапухі значна карацейшыя і слабейшыя, чым у жабы, таму і пасоўваецца яна Марудна і скача цяжка і невысока.
Скура ў рапухі не гладкая, як у жабы, a пакрытая бугаркамі. Днём рапуха хаваецца ў цёмных і вільготных месцах— у ямах, скляпах і сутарэннях, пад мохам, між каранямі дрэў, а вечарам, калі сцямнее, вылазіць і палюе на насякомых.
Некаторыя людзі баяцца рапух, выдумляюць пра іх розныя недарэчныя байкі, але мы з вамі добра ведаем, што непрыгожая з выгляду рапуха не толькі зусім бяскрыўднае, але і вельмі карыснае стварэнне. Яна надзейны памочнік кожнага садавода і агародніка. Дзе рапуха, там няма жыцця слімакам і вусеням. Дзе шмат рапух, там у агародзе добры ўраджай.
Рапуха жыве на зямлі, але размнажаецца, як і жаба, у вадзе. Яна кладзе сваю ікру ў невялікіх вадаёмах, і маленькія рапухі вырастаюць, як і жабкі, з апалонікаў.
Спачатку апалонік — адна толькі галава і хвост. Паступова хвосцік пачынае змяншацца, вырастаюць заднія лапкі, потым з’яўляюцца пярэднія. Нарэшце хвосцік адпадае. Апалонік ператвараецца ў маленькую жабку. Цяпер гэтая жабка дыхае не жабрамі, як раней, а лёгкімі.
За апалонікамі ганяюцца дзікія качаняты. Яны, ледзь толькі вылупяцца з яйка, адразу самі пачынаюць хадзіць за маткай. На другі дзень пасля нараджэння качаняты ідуць у ваду, плаваюць між трысця, асакі і чароту, куляюцца дагары нагамі і самі здабываюць сабе корм з дна вадаёма. Качаняты ядуць і зялёную траву, і карані вадзяных раслін, і чарвякоў, і жабак.
У лясных і палявых птушак з сямейства курыных — глушцоў, цецерукоў, курапатак, перапёлак — птушаняты, як мы ўжо ведаем, таксама з першага дня ўсюды ходзяць за маткай, вучацца лавіць жукоў і чарвякоў, разграбаць лапкамі зямлю, збіраць зярняткі і ягады, а ў выпадку небяспекі хавацца ў траве і пад леташнім лісцем, між камянёў і камякоў сухой зямлі.
У рэках і азёрах не скончаны яшчэ нераст у плоткі і ляшча, а карась і карп у чэрвені толькі пачалі адкладваць ікру, таксама як і сом.
22 чэрвеня — самы вялікі дзень у годзе і самая кароткая ноч. Даўжыня ночы толькі чатыры гадзіны. Сонца ў гэты дзень знаходзіцца на самым вышэйшым за ўвесь год пункце неба.
Ліпень
...Па-над роднаю зямлёй
Стаяла ціша. Быў вакол спакой.
У люстрах рэк пялёсткі зараніц Плылі павольна; на палях жыты Купаліся ў тумане; пах суніц, Як мора, разліваўся па лясах...
Кастусь Кірэенка
Ліпень у нас самы гарачы месяц. Гэта — сярэдзіна лета. Дні стаяць спякотныя. Высока ззяе ў ясным бязвоблачным небе яркае сонца, і пад яго пякучымі прамянямі млее зямля. У палях пад павевамі лёгкага ветрыку пераліваецца хвалямі каласістае жыта.
У цёплы летні вечар над вадой снуюць кволыя падзёнкі, падобныя на вялікіх камароў, з доўгімі
ножкамі. Падзёнкі — прывабная здабыча для рыбы. Акуні, плоткі, язі, ляшчы выскокваюць з вады, каб на ляту схапіць падзёнку ў паветры.
У ціхай, прагрэтай сонцам вадзе плаваюць сярод зараснікаў каля берага залацістыя карасі. Яны кормяцца лічынкамі камароў, дафніямі, тванню і вадзянымі раслінамі.
На карасёў і іншых невялікіх рыб палюе ў адзіночку зубасты драпежнік — шчупак.
Маладыя акуні, такія ж пражэрлівыя разбойнікі, чародкамі плаваюць між трысця, а буйнейшыя з іх шукаюць здабычу ў глыбокіх мясцінах, хапаючы без разбору і дробных рыбак, і чарвякоў, і насякомых, і рачкоў, і ўсё, што можна праглынуць.
На самым дне вадаёма, у глыбокай і цёмнай яміне, ляжыць, як калода, вусаты сом. Ён падпільноўвае тут здабычу. Гэтая вялізная, тлустая і непаваротлівая рыбіна можа праглынуць часам і качку. На дне вадаёма з ціхай плынню, корпаючыся там у глеі ці хаваючыся ў зарасніках, праводзіць летні час і лянівы лінь.
Пад карчом каля берага, у цёмным і зацішным месцы, схаваўшы галаву ў нары, стаіць нерухома мянтуз. Улетку ўсе рыбы кормяцца, адпачываючы пасля нерасту. Толькі мянтуз у летні час амаль нічога не есць.
У ліпені паспяваюць ягады — суніцы, чарніцы, маліны, парэчкі. Цвіце ліпа — адсюль і паходзіць назва гэтага месяца. Пчолы напаўняюць свае соты светлым і духмяным ліпавым мёдам.
Цвіце грэчка. Там, дзе яе многа, мёд у сотах цямнейшага колеру.
У лесе кормяцца салодкімі сакавітымі ягадамі маладыя цецерукі. Яны падраслі, змянілі пух на пер’е і могуць цяпер пералятаць з месца на месца, але пакуль што ўсё яшчэ ходзяць за маткай. I мядзведзь частуецца ягадамі, асабліва малінамі, да якіх ён вельмі ласы, таксама як і да мёду.
Малыя лісяняты часта выходзяць са сваёй цёмнай нары. Яны таксама падраслі, гуляюць і спяць на сонцы. Маці вучыць іх лавіць мышэй, жабак, яшчарак, конікаў, матылькоў. Яна прыносіць лісянятам параненых птушак, мышэй, зайчанят, і малыя вучацца хапаць жывую здабычу. Кожнае з лісянят цягне здабычу сабе. Пры гэтым у іх часта ўзнікаюць бойкі. Перамагае дужэйшы і спрытнейшы, яму і дастаецца здабыча.
Падраслі і ваўчаняты, якія нарадзіліся ў красавіку. Спачатку яны карміліся толькі матчыным малаком. Потым бацька, вяртаючыся з палявання, даваў ім у дадатак да малака частку сваёй напалову ператраўленай здабычы. Цяпер воўк і ваўчыха пакідаюць ваўчанят у логаве адных. Ваўчаняты могуць ужо есці ўсё, што ім даюць.
Знаёмы кінамеханік з Узды прывёз мне неяк у ліпені ваўчаня. Малому было каля трох месяцаў. Ваўчаня было вельмі забаўнае. Усімі сваімі звычкамі і паводзінамі яно нагадвала сабаку. Калі я прыходзіў дамоў, ваўчаня кідалася мне насустрач, віляла хвосцікам, круцілася ля маіх ног, лажылася на спіну і, жартуючы, злёгку пакусвала мне рукі. Ноччу яно залазіла ў ложак і спала ў мяне ў нагах.
Я карміў яго поліўкай з кавалкамі хлеба, варанай гароднінай, касцямі і ўсім, што заставалася пасля абеду. Толькі сырога мяса не даваў яму ніколі.
Ваўчаня жыло ў мяне некалькі месяцаў. За гэты час яно значна вырасла. Знікла шчанячая нязграбнасць. Ваўчаня набыло выгляд маладога ваўка. Яго апетыт рос з кожным днём. Яно магло з’есці ў тры разы больш, чым звычайны дваровы сабака такога ж росту. Трымаць яго ў гарадской кватэры рабілася ўсё цяжэй і складаней. Я аддаў свайго выхаванца ў звярынец.
У ваўка шмат агульнага з сабакам, які з’яўляецца яго бліжэйшым родзічам. Летам 1946 года 48
мне давялося быць у Вялаўскім лясніцтве. Неяк цудоўным ліпеньскім раннем маці бухгалтара лясніцтва, якая прыехала ў госці да сына з горада, выйшла на ганак. Перад самым домам стаяў вялікі сабака і, схіліўшы галаву, нюхаў нешта на зямлі. Старая здзівілася: адкуль узялася тут такая прыгожая аўчарка? Жанчына спусцілася з ганка і пайшла да сабакі.
— Хадзі, хадзі сюды! He бойся! — голасна паклікала яна сабаку.
«Аўчарка» ўзняла галаву, паглядзела на старую ўважлівым, разумным позіркам жоўтых вачэй. Потым павярнулася і павольна пайшла ў лес.
Толькі цяпер, убачыўшы цяжкі, апушчаны хвост «сабакі», жанчына зразумела, што гэта была не аўчарка, а самы сапраўдны воўк.
У ліпені птушкі ў лясах і садах спяваюць рэдка. Толькі ў высокім ясным небе над палямі можна пачуць па-ранейшаму звонкі спеў жаваранка. Ды ў вяршалінах дрэў гучыць яшчэ час ад часу працяглы, чысты і мілагучны, як флейта, свіст івалгі. Галава, спіна і брушка ў івалгі яркага, залаціста-жоўтага колеру, а крылы чорныя. Таму і называюць яе часам жаўтабрух. Гэтая прыгожая птушка вяртаецца з выраю позна — у маі, а адлятае рана — у канцы жніўня.
У большасці дробных птушак дзеці выраслі і пакінулі гнёзды. Яны вучацца лятаць, лавіць здабычу, збіраць корм, набіраюцца сілы да адлёту ў вырай. Некаторыя птушкі, у тым ліку берасцянкі і ластаўкі, гадуюць у гнёздах другі вывадак.
Пачынаецца раздолле для аматараў грыбоў. У ліпені з’яўляюцца ў вялікай колькасці, асабліва пасля цёплых дажджоў, усялякія грыбы — баравікі, падбярозавікі, падасінавікі, грузды і іншыя. Збіраючы грыбы, не ^ырывайце іх з коранем, а зразайце ножыкам. Тады вы зможаце, запомніўшы гэтае месца, знайсці тут новыя маладыя грыбы, якія вырастуць на змену зрэзаным.
3 Зак. 1675
49
Пад дрэвамі і кустамі трэба асцерагацца гадзюкі. Гэтая атрутная змяя даволі часта сустракаецца ў драбналессі, каля старых пнёў, вакол якіх расце малады хмызняк. Корміцца гадзюка мышамі і насякомымі. У гарачы ліпеньскі дзень на сцежцы сярод хмызняку часта можна ўбачыць гадзюку, якая грэецца тут на сонцы.
Гадзюкі бываюць і светлыя, і цёмныя, але на спіне ў іх заўсёды праходзіць зігзагам ад галавы да хваста густая цёмная паласа. Гадзюка вельмі злосная. Пры небяспецы яна ўзнімае галаву і верхнюю частку цела і сіпіць, а потым робіць шпаркі выпад наперад і кусае ворага. На чалавека гадзюка без прычыны не кідаецца. Кусаецца яна тады, калі ёй адрэзаны шлях да адступлення і іншага ратунку няма або калі яе патурбавалі знянацку, наступілі ёй на хвост ці дакрануліся да яе. Укус гадзюкі вельмі балючы, часам ён выклікае нават смерць. Асабліва ён небяспечны, калі ранка недалёка ад галавы.
А ці ведаеце вы, што трэба рабіць, калі гадзюка ўкусіць каго-небудзь? Перш за ўсё неабходна перавязаць руку ці нагу вышэй укушанага месца, выціснуць з ранкі кроў, каб з кроўю выйшла і частка атруты, і адразу добра прамыць ранку моцным растворам марганцу. Калі няма марганцу — гатаванай вадой. Укушанаму гадзюкай карысна піць шмат вадкасці. Гэта дапаможа хутчэй вывесці атруту з арганізма.
Другой нашай змяі — вужа — можна не баяцца. Вуж — змяя неатрутная і няшкодная. Ён не кусаецца. Жыве ён у вільготнай мясцовасці, каля балот і невялікіх вадаёмаў. Афарбоўка ў яго шэра-бурая, розных адценняў, брушка — светлажоўтага колеру. На галаве вужа, з абодвух бакоў, дзве жоўтыя плямкі. Па гэтай адзнацы яго лёгка адрозніць ад гадзюкі. Таўшчыня тулава ў вужа амаль аднолькавая ад галавы да хваста, а ў гадзюкі сярэдняя частка цела значна таўсцейшая.
Вуж рухаецца па зямлі даволі шпарка. Ён добра плавае, выставіўшы з вады галаву. Корміцца ён галоўным чынам жабамі. У няволі вуж хутка прывыкае да чалавека. На Палессі, дзе змей асабліва многа, у старыя часы вужы жылі ў сенцах ці пад ганкам сялянскай хаты.
He варта баяцца і падобнай на змяю вераценніцы. Многія думаюць, што гэта — змяя. Між тым вераценніца зусім нё змяя, а бязногая яшчарка. Вераценніца, якую называюць яшчэ часам медзяніца, не кусаецца. Зверху яна металічна-шэрага колеру, а з бакоў светла-мядзянага. Брушка ў яе сіняватае. Корміцца вераценніца слімакамі і чарвякамі.
У ліпені сушаць на лугах сена. Пад канец месяца пачынаецца жніво. Дзікія качаняты выраслі і пакрыліся пер’ем. Яны ўжо могуць лятаць, «сталі на крыло», як кажуць паляўнічыя. Спрытныя і рухавыя, заўсёды ненасытныя, маладыя качкі ўсюды знаходзяць сабе корм, але матка ўсё яшчэ даглядае і ахоўвае іх. Яркую праяву самаахвярнай адданасці качкі сваім дзецям давялося мне наглядаць на Свіслачы.
Над ціхай затокай, берагі якой густа зараслі чаротам, вучылася лятаць маладое качаня. Раптам аднекуль збоку мільгануў падорлік. Яго няцяжка было пазнаць па кароткім хвасту веерам і па шырокім размаху крылаў. Падорлік схапіў качаня і панёс у кіпцюрах. Качка-маці кінулася падорліку наперарэз. Яна ўдарыла драпежніка ў грудзі, збіла яго з лініі палёту, не даючы ляцець далей. Падорлік выпусціў качаня і паляцеў прэч. Качаня ўпала ў ваду і схавалася ў чароце.
Старая качка зрабіла яшчэ некалькі кругоў над ракой, потым апусцілася на ваду і знікла ў тым жа месцы, дзе і качаня.
Жнівень
Яблыкі паспелі... У ярах глыбокіх Дацвітае лета Цветам журавін. Адспявалі жнеі На палях шырокіх. Заспяваюць скора Ў небе журавы.
Пятро Глебка
Надыходзіць канец лета. На палях скончана жніво. Ідзе абмалот і здача збожжа дзяржаве. У садах спеюць яблыкі, грушы, слівы. У прыродзе адчуваецца набліжэнне восені. Сонечныя промні ўжо не такія гарачыя. Яны цяпер толькі грэюць, а не пякуць, як у ліпені. Ночы даўжэйшыя і цямнейшыя.
Маладыя шпакі чародкамі пералятаюць з месца на месца, рыхтуючыся да выраю. Чародкі гэтыя злучаюцца ў вялікія шумныя хмары, часам па некалькі тысяч птушак. Трымаючыся паўднёвага напрамку, яны перабіраюцца з лугу на луг, ад рэчкі да рэчкі, усё далей і далей, у цёплыя краі.
Рыхтуюцца да вялікага асенняга падарожжа і іншыя птушкі нашых садоў і лясоў — чыжы, берасцянкі, дразды.
Маладыя цецерукі па выгляду і велічыні цяпер не адрозніваюцца ад дарослых. 3 канца жніўня маладыя і старыя цецерукі таксама пачынаюць збірацца ў чароды. Яны трымаюцца цяпер па ўскраінах лесу, адкуль вылятаюць на суседнія палі, асабліва на грэчку. У лесе цецерукі ядуць чарніцы і брусніцы. На зіму яны нікуды не адлятаюць.
Мядзведзі кормяцца ў гэты час пераважна ягадамі, арэхамі, жалудамі, грыбамі і рознымі каранямі. Яны варочаюць старыя, трухлявыя калоды ў лясным гушчары і знаходзяць пад імі шмат усялякіх лічынак, чарвякоў і слімакоў. Ча.сам мядзведзь выходзіць уночы на поле, калі яно недалёка ад лесу, садзіцца на зямлю і заграбае лапамі авёс, аб’ядаючы зярняты. За лета мядзведзі добра адкарміліся, зрабіліся тлустыя і гладкія. На іх пачынае расці густая, пушыстая поўсць. У цёплым футры ды яшчэ з добрым запасам тлушчу пад скурай не страшна будзе мядзведзю перажыць, лежачы ў бярлозе, халодную зіму з лютымі маразамі.
Ваўкі пачынаюць хадзіць начамі на паляванне разам з маладымі вывадкамі. Шукаючы здабычу, воўк праходзіць па лясах, палях і балотах вялікія адлегласці. Ён умее добра плаваць. На Палессі, дзе многа рэк і рэчак, ваўкі асабліва часта плаваюць, перабіраючыся нават цераз вялікія вадаёмы.
У жніўні 1946 года з парахода, які плыў па Прыпяці з Нароўлі ў Мазыр, заўважылі ў вадзе ваўка. Ён пераплываў Прыпяць зусім блізка ад парахода. На палубе ўзнялася мітусня. Капітан кінуўся ў каюту па стрэльбу. Праз некалькі хвілін ён вярнуўся на палубу і пачаў страляць па ваўку. Але стрэльба была зараджана дробным шротам, разлічаным на качак.
Воўк плыў пасярэдзіне ракі і толькі вушамі матляў, адмахваючыся ад шрацінак, нібы ад надакучлівых мух. Пасажыры на параходзе бачылі, як воўк даплыў да супрацьлеглага берага, выбег з вады і знік у прыбярэжных кустах.
У жніўні пачынаюць ліняць вавёркі. Летняе ярка-рыжае ўбранне яны паступова змяняюць на зімовае — шэрае. Лінька ў вавёрак заканчваецца ў лістападзе. Зімовае футра іх цэніцца высока і мае промыславае значэнне.
Вавёркі кормяцца цяпер арэхамі і рыхтуюць сабе запасы на зіму. Арэхі і жалуды вавёрка хавае ў глыбокім дупле старога дрэва. Прынясе арэх ці жолуд і кіне ў дупло. Робіць яна кладоўкі і пад каранямі дрэў.
У такіх кладоўках вавёрка трымае толькі добрыя, паўнацэнныя арэхі. Яна ўмее адрозніваць арэх з добрым зернем пад шкарлупкай ад пустога ці чарвівага.
Вавёрка — дбайная і клапатлівая гаспадыня. На зіму яна нарыхтоўвае сабе запасы не толькі з арэхаў і жалудоў. Вавёрка збірае і грыбы.
Вы ідзяце па лесе і раптам бачыце ў сябе над галавой апеньку на дрэве. А вось тырчыць недалёка ад яе на адзінокім голым сучку і другі грыбок!
Якім чынам трапілі яны сюды? Грыбы ж на дрэве не растуць, ды яшчэ так высока над зямлёй!
Хто іх тут прымацаваў?
Гэта работа вавёркі.
Грыбы сохнуць на паветры і зімой спатрэбяцца гаспадыні. Асноўным жа кормам вавёркі з’яўляецца насенне яловых шышак.
У гады, калі шышак многа, вавёркі сустракаюцца ў вялікай колькасці. Калі шышак няма, яны перабіраюцца ў другія мясцовасці, часам вельмі далёка — туды, дзе ўраджай на яловыя шышкі ў лясах багаты.
Падраслі маладыя зайцы першых вывадкаў гэтага года. Іх цяпер цяжка адрозніць ад дарослых. Старыя зайчыхі прыносяць у жніўні дзенебудзь у пералеску, пад кустом ці ў полі апошні прыплод малых зайчанят. Зайчаняты не патрабуюць ні догляду, ні руплівага і дбайнага выхавання. Дзён шэсць пакорміць іх маці густым і тлустым малаком, а потым пабяжыць па сваіх справах, пакінуўшы малых на тым месцы, дзе яны нарадзіліся. Дні праз два-тры зайчыха вяртаецца і кліча сваіх дзетак. хлопаючы вушамі. Зайчаняты збягаюцца да маці. Яна корміць іх і зноў знікае на некалькі дзён.
Здараецца часам, што старая зайчыха, спяшаючыся да малых, сустрэне па дарозе чужых зайчанят. У такім выпадку яна ніколі іх не міне, абавязкова накорміць. не пакінуўшы малака для ўласных дзетак. Але малыя не бядуюць. He дачакаўшыся маткі, яны знойдуць чужую зайчыху, і тая ў сваю чаргу дасць ім малака.
На восьмы ці дзесяты дзень зайчаняты пачынаюць скубці траву. Але месяцы два яшчэ, побач з расліннай ежай, яны не прапусцяць выпадку пасмактаць і малака, калі спаткаюць дзенебудзь старую зайчыху.
3 набліжэннем восені зайцы, і старыя і маладыя, пачынаюць наведваць агароды. Часам яны забіраюцца нават у пуні. Скубуць зайцы таксама і азімую рунь.
Верасень
%
Ужо верасень.
Ветры-вандроўнікі
Аж праз вокны нясуць халады. Як шары, Наліліся антонаўкі
I да долу прыгнулі сады.
Пятрусь Броўка
Верасень лічыцца па календару першым месяцам восені.
Сады і лясы змяняюць паступова сваю летнюю зялёную вопратку на асенняе ўбранне. Лісце на дрэвах пачынае жаўцець, набываючы розныя колеры і адценні. Сярод цёмных, вечназялёных лапак ялін і сосен зіхаціць залатое лісце бяроз, ліп, клёнаў, вольхі, арэшніку.
У садах паспелі яблыкі, грушы.
У высокім сінім небе не чуваць ужо над полем звонкага спеву жаваранка. He відаць у садах ні берасцянкі, ні чыжыка, ні шпакоў. Даўно ўжо няма салаўя.
Па камянях каля рэчкі не скачуць жвавыя пліскі.
Усе гэтыя птушкі паляцелі на поўдзень, і мы іх не ўбачым да наступнай вясны.
Вада ў рэчках і азёрах празрыстая і халодная.
Мянтуз пакідае сваё летняе сховішча пад берагам і пачынае жыраваць у мелкай вадзе.
Плоткі, акуні, галаўні, язі і іншыя рыбы збіраюцца ў чароды і шукаюць сабе глыбейшых мясцін.
Толькі шчупак па-ранейшаму палюе ў адзіноцтве, але і ён, ратуючыся ад холаду, ідзе ў глыб вадаёмаў.
У пачатку восені рыбы ў рэках і азёрах харчуюцца асабліва ўзмоцнена. Яны назапашваюць тлушч, які дапаможа ім перажыць зіму ў халоднай вадзе пад лёдам. 3 надыходам халадоў рыбы становяцца ўсё менш рухавымі і паваротлівымі.
Пакінулі свае дазорныя вышкі канюкі, пільныя абаронцы палёў ад шкодных мышэй-палёвак.
На апусцелых нівах палёўкам няма чаго рабіць.
Яны перабіраюцца бліжэй да чалавека і да збожжа — у гумны, хлявы, скляпы і стайні.
Следам за палёўкамі перасяляюцца сюды на зіму і ласкі.
Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца.
Маючы доўгае гнуткае тулава на кароткіх ножках, ласка можа пралезці па мышэй у самую вузкую шчылінку, у самую цесную норку.
Палёўкі застаюцца на зіму ў полі толькі ў тым выпадку, калі яны здолелі на працягу лета
назапасіць у норках пад зямлёй дастатковую колькасць збожжа і насення розных раслін.
Перабіраюцца палёўкі і ў лес, калі там хапае арэхаў і жалудоў.
Тут іх ловяць лісіцы і барсукі.
Восенню барсукі наведваюць часам агароды, дзе любяць пажывіцца морквай і буракамі. Адкарміўшыся за лета, яны ў верасні пачынаюць рыхтавацца да халоднай зімы.
Барсукі прыводзяць у парадак нару, выкідаюць з яе рознае смецце, высцілаюць сваё логава лісцем і сухой травой, затыкаюць мохам усе выхады з нары, каб было цяплей. Адначасова яны робяць і харчовыя запасы, якімі кормяцца позняй восенню, калі не выходзяць з нары па некалькі дзён. 3 надыходам халадоў, звычайна ў сярэдзіне лістапада, тлустыя і лянівыя барсукі засынаюць у сваіх логавах таксама, як і мядзведзі ў бярлогах.
Чародамі збіраюцца на балотах у верасні дзікія качкі і жыруюць, рыхтуючыся да выраю.
Маладыя жоравы таксама збіраюцца разам з бацькамі ў вялікае падарожжа. Яны вучацца лятаць строем, трохкутнікам і, пакінуўшы роднае балота, дзе нарадзіліся і выраслі, робяць для практыкі пробныя палёты над ваколіцамі.
' Кормяцца жоравы цяпер не толькі на балотах, дзе яны ядуць розных чарвей, лічынкі, жабак і карані балотных раслін, але і на палях. У канцы лета і ў пачатку восені яны трымаюцца бліжэй да палеткаў, куды прылятаюць харчавацца на золку.
Асабліва любяць яны гарох.
Адлятаюць жоравы ад нас у кастрычніку. Гучным крыкам, нібы баявымі трубамі, апавяшчаюць яны ўсяму свету аб тым, што пачынаюць свой вялікі пералёт у цёплыя краі на зімоўку. Адзін за адным узнімаюцца ў паветра і адразу набіраюць вышыню трохкутнікі жораваў.
На чале кожнага кліна ляціць стары, вопытны павадыр.
Ляцяць яны высока над зямлёй.
Першы вялікі прыпынак жоравы робяць у вусці Дуная.
Так далятаюць яны да Егіпта.
На чужыне, у час зімоўкі, жоравы трымаюцца разам, вандруючы ўздоўж рэк. Яны дабіраюцца ўверх па Ніле аж да вытокаў яго ў Судане і Эфіопіі.
Потым вяртаюцца назад і з надыходам вясны ляцяць на радзіму.
Набліжаючыся да родных мясцін, жоравы разбіваюцца на асобныя групы, а далей — на пары і гняздуюць н-а балоце, дзе нарадзіліся, на купінах з нізкай травой, каб можна было з вышыні свайго гнязда аглядаць ваколіцы...
У верасні ночы становяцца халоднымі. Раніцой на траве, на лістах хмызняку зіхацяць буйныя кроплі халоднай і чыстай расы.
Над балотамі, над паплавамі сцелецца густы, белы туман.
Кастрычнік
Восень прала кужаль тонкі —
Павуціння белы лён;
Восень шэрыя заслонкі Моўчкі клала на адхон.
Якуб Колас
У прыродзе ўсё больш адчуваецца восень.
Лісце на дрэвах пажоўкла. На фоне залатых лістоў бярозы і клёну ярка чырванеюць ягады рабіны — любімы корм драздоў. Сваёй дзейнасцю дразды спрыяюць распаўсюджванню рабіны. Частку ягад яны скідаюць незнарок на зямлю. Пералятаючы ў пошуках корму з месца на месца, дразды за дзень прасоўваюцца на адлегласць у дзесяткі і сотні кіламетраў. У страўніках птушак вандруе разам з імі насенне рабіны. Яно
застаецца непашкоджаным, бо мае моцную і трывалую абалонку. Такім чынам дразды заносяць насенне з’едзеных ягад у вельмі далёкія мясціны, дзе дагэтуль зусім не было рабін. Часам насенне трапляе ў новыя мясціны і ў камячках гразі, якія прысохлі да лапак птушкі, а потым адваліліся. Там занесенае драздамі насенне прарастае, і мы бачым маладзенькія рабінкі далёка-далёка ад старых рабін.
Парывы ветру зрываюць з дрэў лісты, усцілаючы зямлю пярэстым чырвона-жоўтым дываном. Толькі з магутных дубоў доўга яшчэ не ападае лісце. Дубовы ліст моцны і трывалы. На некаторых дубах жоўтыя лісты захоўваюцца на дрэве аж да самай вясны.
Надвор’е псуецца.
Павялічваецца колькасць пахмурных дзён, усё часцей цярушыць дробны, зацяжны дождж. Але і ў кастрычніку, асабліва ў пачатку месяца, усталёўваецца часам добрае, сонечнае надвор’е.
У такія дні ў ясным і празрыстым паветры плывуць тонкія ніці павуцінак з маленькімі павучкамі-вандроўнікамі.
На сінім высокім небе — ні хмаркі. Лагодна свеціць сонца. Цёпла і суха. Зноў расцвітаюць некаторыя расліны. З’яўляецца свежая зялёная траўка. 3-пад кары дрэў, з розных шчылін вылазяць днём насякомыя, якія схаваліся на зіму.
Дзе-нідзе лятаюць на сонцы матылькі і стракозы.
«Бабіна лета» — так называюць у народзе гэтыя цудоўныя дні залатой восені.
Вы ідзяце па лясной прасецы. Абапал кусты арэшніку, кранутыя бледнай жаўцізной.
3 кустоў, аднекуль знізу, выпырхнула раптам маленькая птушка і села на галінку.
Спыніцеся, паглядзіце на крапіўніка!
Маленькая бадзёрая і рухавая птушка, карычняватая, з дробнымі кропкамі і цёмнымі хвалі-
стымі папярочнымі рыскамі зірнула на вас з цікавасцю. Кароткі хвосцік яе стромка ўзняўся ўгару.
Крапіўнік безупынна круціцца на галінцы куста. Бойкі, вёрткі і кругленькі, нібы арэшак, ён шпарка паварочваецца ва ўсе бакі, пазіраючы на вас то адным, то другім вочкам. Нездарма яго часам так і называюць — арэшак. I ўвесь час хвосцік яго тырчыць задзірыста ўверх.
Потым пачулася рэзкае, траскучае:
— Цік-трык-трык-тр-р-р-р...
Крапіўнік зляцеў з галінкі і з гучным трэскам шмыгнуў пад куст, у самы гушчар.
Трымаецца крапіўнік у зарасніках крапівы, таму ён і атрымаў сваю назву, у кустах малін і арэшніку, у папараці і сярод сухога галля. Спрытна прабіраецца ён скрозь густыя спляценні хмызняку, пералятае з адной кучы галля на другую, шнырае, нібы мышка, між каранямі дрэў, заглядае ва ўсе шчыліны і ямкі, усюды ловіць насякомых.
Крапіўніка можна бачыць у нас і вясной, і летам, і восенню, і зімой, бо гэтая маленькая непаседлівая птушка з востранькай дзюбкай і кароткімі крыльцамі ніколі не пакідае той мясцовасці, дзе нарадзілася і вырасла.
У канцы красавіка ці ў пачатку мая крапіўнік будуе гняздо з моху, сухіх сцяблінак і лісцікаў. Круглае, нібы шар, з невялікай адтулінай збоку для ўваходу, яно знаходзіцца звычайна сярод зараснікаў папараці, малін і дзікага хмелю — проста на зямлі ці ў кустах ядлоўцу, невысока над зямлёй. Часам гняздуе крапіўнік і ў такіх ненадзейных мясцінках, як куча галля, між складзеных дроў, сярод каранёў вываратня. Таму ў некаторых мясцовасцях крапіўніка называюць яшчэ і падкарэннікам.
Ночы ў кастрычніку цёмныя і халодныя. Ранішнія лёгкія замаразкі пакрываюць срэбрам тра-
ву і жоўтае лісце на зямлі, зацягваюць маленькія лужыны тонкім і крохкім шклом.
На сенажаці, нават у сонечны дзень, не відаць ні жабак, ні яшчарак.
Ратуючыся ад надыходзячых халадоў, зялёныя жабы залезлі ў твань, схаваліся пад берагам рэчкі ці сажалкі, а травяныя жабы і жвавыя, спрытныя яшчаркі — пад мохам і пад карэннем дрэў, пад галлём і сухім лісцем на зямлі і заснулі на ўсю зіму.
У здранцвенні, без ежы правядуць яны халодны зімовы час. Калі ж якая з іх замерзне — такой бяды! Ёй гэта не пашкодзіць. 3 надыходам цяпла яна адтае, сэрца пачне біцца зноў, жабка ці яшчарка ажыве і заварушыцца. Гэтак жа зімуюць і змеі, і трытоны, якія яшчэ раней пакінулі вадаёмы. Пад канец лета трытонаў можна сустрэць далёка ад вады. Трытоны пераносяць зімовыя халады ў тым жа стане здранцвення, што і жабы.
3 восені пачынае рыхтавацца да зімовай спячкі вожык. Ён выбірае сабе дзе-небудзь пад галлём ці пад кустом зручную ямку. Сюды ён прыносіць сухую траву, мох, лісце. 3 надыходам зімы вожык залазіць у ямку і засынае. Спіць ён да сакавіка.
Крот зімою не спіць. У сваіх падземных калідорах ён знаходзіць сабе дастаткова корму і тады, калі зямля пакрыта снегам.
Ціха і сумна ў лесе. Хіба толькі крыкне прарэзліва сойка ды час ад часу стукне па дрэве дзяцел.
На зіму дзяцел нікуды не адлятае.
Цэлы дзень, ад рання і да ночы, дбайна і цярпліва выстуквае «лясны доктар» ствалы дрэў. Сваёй моцнай і вострай дзюбай ён выганяе з-пад кары і нават з самой драўніны караедаў, пільшчыкаў, даўганосікаў і іншых шкодных насякомых і знішчае іх.
У нашых лясах шматлікае сямейства дзятлаў прадстаўлена некалькімі відамі. Самы буйны з іх — чорны дзяцел, ці, як яго яшчэ называюць, жаўна.
Гэта даволі вялікая птушка, большая за галку. Уся яна з галавы да ног чорная. Толькі на галаве ў жаўны — чырвоная шапачка. Гняздуе чорны дзяцел у дуплах старых дрэў.
Далёка па лесе разносіцца яго рэзкі, высокі і звонкі крык:
— Пр-пр-пр-пр-пр-пр-ы-ы-і-і...
Часамён выкрыквае працяжна, нібы лямантуе жаласна:
— Кі-і— і-і-ій!
Крык жаўны можна пачуць у старым і глухім хвойным лесе вясной, восенню, а часам і зімой.
Жаўна пазбягае чалавека і трымаецца звычайна там, дзе людзі бываюць рэдка і дзе яе цяжка заўважыць.
Затое часта можна ўбачыць пярэстых дзятлаў. Апярэнне іх стракаціць чорным, белым і чырвоным колерамі. У лісцевых лясах сустракаецца часам і зялёны дзяцел.
Дзятлы прыносяць нашым лясам вялікую карысць.
У сухім сасновым бары сінеюць верасы. Толькі над імі можна яшчэ ўбачыць цяпер у сонечны дзень руплівую пчалу.
На кветках верасу яна заканчвае свае апошнія нарыхтоўкі ў гэтым годзе.
Пад цёмнымі елкамі чырванеюць на зялёным моху брусніцы. На балоце спеюць журавіны. Імі пачынаюць карміцца цецерукі. Глушцы трымаюцца цяпер паблізу асінніку. Яны скубуць асінавы ліст, пераходзячы з лёгкіх летніх харчоў на зімовыя.
Летам глушцы любяць змешаны лес з палянамі, з мохам і ягадамі, бо ягады ў гэты час — іх асноўны корм. На зіму глушцы перабіраюцца ў
хвойны лес, дзе кормяцца мяккімі зялёнымі шыпулькамі.
Ішоў я неяк кастрычніцкай раніцай уздоўж невялікага балота на ўскрайку лесу. Зямля ноччу крыху падмерзла. Зялёныя ўсходы азімай руні на суседнім полі серабрыліся інеем. У блакітным небе свяціла няяркае сонца.
Я падышоў да самага берага балота з нізкарослымі сасонкамі і бярозкамі, з кустамі лазы, каб паглядзець, ці плавае пад тонкай кромкай лёду дробная вадзяная жыўнасць.
Аднекуль знізу, недалёка ад мяне, пачулася нягучнае, але настойлівае:
— Кірыць-кірыць...
3 зямлі, з-пад кучы галля, узляцела раптам цэлая чародка курапатак. Іх было не менш як дзесяць.
Гэта быў сёлетні вывадак.
Маладыя курапаткі былі ўжо дарослыя, але трымаліся яшчэ разам, на чале з маткай. Яны не адрозніваліся ад маткі ні велічынёю, ні знешнім выглядам, але па-ранейшаму падпарадкоўваліся ёй, слухалі яе загады.
У апярэнні курапатак пераважаў шэры колер. Толькі галава і шыя былі карычняватыя. Хвасты пры ўзлёце ператварыліся ў кароткія рыжыя акругленыя вееры. 3 шумам знікла ўся чародка ў кустах.
Я праводзіў курапатак здаволеным позіркам. Прыемна было іх убачыць. Гэтыя невялічкія птушкі з сямейства курыных прыносяць нам бясспрэчную карысць, бо кормяцца і шкоднымі для сельскай гаспадаркі насякомымі, і насеннем рознага пустазелля.
Вельмі часта курапаткі гняздуюць у збожжы на полі і на лузе з хмызнякамі. У час ранняга сенакосу шмат наседжаных імі яек гіне.
У Чэхаславакіі, каб не змяншалася колькасць курапатак, збіраюць вясною ў палях яйкі гэтай
птушкі і выводзяць птушанят у інкубатарах. Потым трымаюць іх некаторы час на двары пад наглядам прыручанай дарослай курапаткі. Калі малыя пройдуць патрэбны «курс навучання», іх выпускаюць на волю. Частку птушанят пакідаюць на фермах.
У выніку такіх мерапрыемстваў курапатка зрабілася ў Чэхаславакіі распаўсюджанай промыславай птушкай.
Можа і нам варта гэтак рабіць?
Ноччу выюць у лесе ваўкі. Восенню і зімою ваўкі вядуць вандроўнае жыццё. Пакінуўшы свае логавы, яны ходзяць цэлымі вывадкамі. Воўчае кодла складаецца з ваўка, ваўчыхі і ваўчанят.
3 надыходам халадоў белабокія сарокі трымаюцца каля вёсак. Тут ім лягчэй пракарміцца.
Па зялёных калючых галінках маладой яліны перапырхваюць, ледзь чутна папіскваючы, маленькія каралькі. Прыемна глядзець на мілых, мініяцюрных птушак з такім пяшчотным, меладычным галаском:
— Сі-сі-сі...
Гэтую песеньку, калі можна лічыць песенькай ціхі, тоненькі піск, я чуў не адзін раз у лесе пад Мінскам і ўвосень, і зімой, у марозныя, снежныя дні, і заўсёды з яліны. Каралёк, самая маленькая з нашых птушак, нікуды ад нас не адлятае.
Глядзіце, які ён прыгожы! Верх у каралька зялёны, грудкі шараватыя. На кароткіх крыльцах светлая палоска. Уздоўж галоўкі з маленькай, тоненькай дзюбкай праходзіць яркая чырвонааранжавая палоска, акаймаваная па баках дзвюма чорнымі. За гэтую залатую, агністую «каронку» яго і празвалі каральком. Зялёная афарбоўка каралька зліваецца з зялёнай хвояй яліны.
Маленькая птушка каралёк, і гняздзечка ў яго маленькае. Зробленае з шыпулек, сцяблінак, моху, павуціння і конскага воласу, знаходзіцца яно на яловай лапіне. У гэтым гняздзечку з’явіліся ў
маі, а потым і ў ліпені ружовенькія яйкі, кожнае велічынёю з гарошынку. За лета птушаняты абодвух вывадкаў выраслі і трымаюцца цяпер адной вясёлай чародкай разам з бацькамі і суседзямі.
Вясёлыя і жвавыя каралькі заўсёды ў руху. Уважліва аглядаюць яны кожную шыпульку, спрытна і нястомна ачышчаюць хвою ад дробных, амаль непрыкметных насякомых, ад іх яек і лічынак. Гэтай сваёй санітарнай дзейнасцю каралькі вельмі карысныя для лясной гаспадаркі.
Маленькія рухавыя птушкі так ажыўляюць зімовы пейзаж! Глядзіш на вясёлую мітусню каралькоў, слухаеш іх тоненькі піск сярод халоднай маўклівасці заснежанага лесу, і здаецца, што зрабілася цяплей. I мароз нібыта не такі ўжо суровы.
Восенню на дварах каля хат з’яўляюцца вясёлыя сініцы. Часам у адной чародцы з вялікімі сіне-жоўта-зялёнымі сініцамі знаходзяцца і іншыя прадстаўнікі гэтага сямейства. Тут і крыху меншая блакітніца, і маленькая цёмна-шэрая маскоўка, і грэнадзёр з чубікам на галоўцы, і даўгахвостая сініца, ці апалонаўка. Усе яны жвава скачуць па дрэвах і па зямлі.
Розных насякомых, якія пахаваліся ад холаду, іх яйкі і лічынкі сініцы знаходзяць у шчылінах плота, між бярвення хаты, пад страхой, між гонтамі, на падаконніку і аканіцах, пад карою дрэў на двары. Гэтыя цікаўныя і задзірыстыя птушкі мала баяцца чалавека.
Лістапад
Зямлі не адагрэць Агнём ліствы апошняй.
I ветру песні пець Над парыжэлай пожняй. У хмарах далячынь, Прасцяг дажджамі повен. He плавае ўначы Маладзіковы човен.
Пімен Панчанка
Лістапад — самы пахмурны месяц у годзе.
Нізкае неба амаль заўсёды зацягнута шэрымі хмарамі. Дзень за днём ад раніцы да вечара — слата, вецер, холад, часам выпадае мокры снег.
Пад дажджамі і ветрам ападаюць з дрэў апошнія пацямнелыя лісты. Дрэвы ў садах і лясах стаяць чорныя, голыя, мокрыя. Адны толькі елкі
ды сосны ніколі не губляюць сваёй адвечнай зялёнай красы.
Рэзка крычаць і сварацца неспакойныя, мітуслівыя сойкі. Цяпер, у рэдкім лесе, сярод голых дрэў, пазбаўленых лісця, сойкі часцей трапляюцца нам на вочы.
Вось адна з іх апусцілася на лясную сцежку і шукае нешта сярод чорных, жоўтых, чырвоных і карычневых лістоў на зямлі. Вы добра бачыце светла-бурую шыю, грудкі і спінку, блакітныя і белыя палоскі на крылах і цёмны хвост.
Заўважыўшы вас, сойка прытаілася. Па колеру і тону яе верху сойку цяпер нялёгка адрозніць ад восеньскіх лістоў, што так густа пакры'ваюць зямлю. Вы страцілі яе з поля зроку. Няўпэўнена зрабілі вы два-тры крокі наперад. Сойка шумна ўспырхнула і паляцела прэч, крыкнуўшы нездаволена. I тут вы адразу ўбачылі, што знізу крылы ў яе — белыя.
He адзін раз, напэўна, заўважалі вы, што ў лесе бывае часам шмат маладых дубкоў і ні аднаго старога дуба. Якім жа чынам трапілі сюды жалуды, з якіх выраслі маладыя дубкі?
Жалуды занеслі сюды сойкі. Гэта іх работа.
3 надыходам восені заклапочаныя сойкі робяць нарыхтоўкі жалудоў і арэхаў, харчовых запасаў на зіму. Яны зрываюць спелыя жалуды з галін старога дуба, падбіраюць і тыя жалуды, што ўпалі на зямлю і ляжаць пад дрэвам. Сойкі хаваюць прынесеныя жалуды пад мохам, сярод галля, каля старых пнёў і ў іншых сховішчах, вядомых толькі ім.
Здараецца, што ляціць сойка з жолудам у дзюбе за дзесятак кіламетраў ад таго месца, дзе яго падабрала, каб схаваць на зіму. Ляціць яна, a па дарозе нешта яе спалохае ці здзівіць. Сойка крыкне і выпусціць жолуд з дзюбы. Бывае і так, што забудзецца сойка на які-небудзь са сваіх харчовых складаў ці загіне заўчасна, і склад яе
застанецца не вядомы нікому. Жалуды, занесеныя сойкай у розныя патаемныя мясцінкі, перазімуюць пад снегам і вясной прарастуць. Вось і з’явяцца маладыя дубкі там, дзе старых дубоў няма вакол на вялікай адлегласці.
У лесе ўжо няма грыбоў.
Лістапад — апошні месяц восені. Але здараецца і так, што выпадзе ў лістападзе снег, замерзнуць азёры і рэкі, і зіма пачнецца раней, чым вызначана ёй па календару.
А часам бывае і наадварот — спозніцца надыход зімы. Тады і ў снежні, першым зімовым месяцы, трымаецца такое ж восеньскае надвор’е, як і ў лістападзе, з яго дажджом і граззю.
У лістападзе кладзецца ў бярлогу мядзведзь. У гэты час засынаюць таксама ў сваіх норах барсукі. Лісіцы мышкуюць у палях.
Вавёркі змянілі сваё летняе футра на зімняе і з рыжых зрабіліся шэрымі.
Маленькая злая ласка і блізкі сваяк яе гарнастай апранаюцца на зіму ў белае футра. Толькі ў белага гарнастая кончык хваста застаецца чорны. Гэтым ён адрозніваецца ў сваім зімовым убранні ад ласкі.
Зайцы-русакі трымаюцца цяпер бліжэй да чалавечага жылля. Зайцы-белякі змяняюць у лістападзе сваё летняе рыж’авата-бурае футра на зімовае — белае і пушыстае. У гэтым ахоўным адзенні іх не лёгка заўважыць на снезе.
Лісіцы восенню і зімой таксама часта жывуць у непасрэднай блізкасці да чалавека. Толькі мы іх не заўважаем, бо звяры ўмеюць добра хавацца. Мы іх не бачым, а яны непрыкметна сочаць за кожным нашым крокам.
Сталовая аднаго невялікага дома адпачынку знаходзілася ў самым лесе. У повара сталовай быў сабака Альтон, з выгляду падобны на лайку — вушкі тырчком, сам белы, а носік чорны, хвост закручаны абаранкам. Неяк у пачатку ліс-
тапада знайшоў Альтон недалёка ад сталовай лісіную нару. Залез ён у адтуліну напалову і пачаў раскопваць далей. Раптам выскачыў з запаснога ходу стары ліс. I не падумаў ён уцякаць, а смела кінуўся на Альтона ззаду. Як тут заекатаў Альтон, як завішчаў! Крыку было на ўвесь лес! Што сілы пабег ён да сталовай, а ліс за ім, кусаючы сабаку за лыткі. Гнаўся ліс за Альтонам ледзь не да самай сталовай.
Перапалоханы Альтон уляцеў праз адчыненыя дзверы на кухню і схаваўся за скрыняй. Толькі тады ліс спыніў пагоню, павярнуў назад і, махнуўшы хвастом, знік у лесе.
Нара, якўю знайшоў Альтон, знаходзілася ад сталовай метраў за пяцьдзесят-шэсцьдзесят. I ліс, відаць, лічыў такое суседства зручным.
Магчыма, нара не была яго сталым логавам. Можа, гэта быў толькі назіральны пункт ліса — месца, адкуль кемны звер мог сачыць за тым, што робіцца каля сталовай. Тут мог ён цярпліва чакаць зручнага моманту, каб падабрацца бліжэй да кухні. Тут мог ён і адпачыць, і схавацца ў час небяспекі. Лісіцы маюць па некалькі такіх запасных сховішчаў на сваім паляўнічым участку.
Ва ўсякім выпадку жылося лісу каля сталовай зусім няблага. Кожную ноч жывіўся ён аб’едкамі і адкідамі на сметніку каля кухні. Нездарма быў ён такі дужы, гладкі і смелы. Трэба сказаць, што знаходзілася сталовая за дваццаць кіламетраў ад Мінска, недалёка ад шумнай дарогі з вялікім рухам.
У лістападзе адлятаюць на поўдзень апошнія дзікія качкі.
Але часам здараецца, што асобныя з іх застаюцца зімаваць у нас на рэках і азёрах, там, дзе вада замерзла не ўсюды.
Ва ўмовах цёплай зімы, калі замярзаюць не ўсе вадаёмы і вадаплаўныя птушкі могуць здабы-
ваць сабе корм, застаюцца часам на месцы і дзікія гусі.
У пачатку студзеня 1952 года дзікіх гусей бачылі на тэрыторыі Навадворскага сельсавета Мінскага раёна.
Цецерукі жывуць у гэты час пераважна ў бярэзніках. Позняй восенню яны кормяцца ягадамі ядлоўцу, а з надыходам зімы — пупышкамі бярозы.
Доўгімі і цёмнымі восеньскімі начамі цецерукі спяць у лясных зарасніках, невысока над зямлёй. Калі ж снег густа і шчыльна пакрывае зямлю, яны начуюць у глыбокім снезе.
Вечарам, з надыходам цемры, цецерукі адзін за адным падаюць, нібы нежывыя, з ніжніх галін дрэва ў сухі, пушысты снег. He пакідаючы слядоў на паверхні, яны пракладаюць сабе глыбокія хады ў снезе і спяць пад яго цёплым і мяккім покрывам. Пры першай трывозе гэтыя дзікія лясныя куры з шумам узлятаюць з-пад снегу ў паветра.
Снежань
Дарожкі і сцежкі занесла віхура,
He знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар;
Воўк, выйшаўшы з лесу, скуголіць панура,— Каб чым пажывіцца — пакінуў гушчар.
Янка Купала
Прыйшла зіма. Падаюць з неба чыстыя, белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам. Замерзлі спачатку сажалкі і азёры, a потым і рэкі.
Рыбы пад лёдам трымаюцца ў глыбокіх месцах у стане здранцвення. Плоткі, ляшчы і многія іншыя ляжаць нерухома ў ямах на дне рэк і азёр, паўсонныя, ахутаныя сліззю, якая ахоўвае іх ад холаду.
Кожны від рыбы зімуе асобна ад іншых. Плоткі трымаюцца разам з плоткамі ў адным месцы,
ляшчы разам з ляшчамі ў другім. Карасі і ліні зімуюць, закапаўшыся ў глей на дне вадаёма.
Шчупак і зімой плавае пад лёдам і палюе на іншых рыб, але не так спрытна і жвава, як улетку.
Акуні ў пошуках здабычы і свежага паветра выплываюць часам на паверхню вады ў палонках.
Мянтуз любіць халодную ваду і адчувае сябе зімою лепш, чым летам. 3 надыходам халадоў ён робіцца больш рухавым і дзейным. У марозны зімовы час, у канцы снежня і ў пачатку студзеня, мянтуз нерастуе. Ікру ён адкладае ў глыбокіх месцах, на пясчаным дне.
У гэты ж прыблізна час пачынаецца нераст і ў вугра, які водзіцца ў возеры Нарач, у Нёмане, Заходняй Дзвіне і ў іншых рэках і азёрах, звязаных з Балтыйскім морам. Сваю ікру гэтая дзіўная рыба адкладае не там, дзе жыве, а ў Саргасавым моры, ля берагоў Амерыкі. Для Taro каб трапіць туды, вугор робіць далёкае і небяспечнае падарожжа, з якога не вяртаецца назад.
У канцы зімы з ікрынак вугра развіваюцца маляўкі. Цёплае цячэнне Гальфстрым адносіць іх цераз Атлантычны акіян да паўночна-заходніх берагоў Еўропы. Гэтае падарожжа малявак цягнецца тры гады. Пад канец яго з малявак вырастаюць маладыя вугры.
Вясной, на чацвёрты год свайго жыцця, вугры заплываюць з мора ў рэкі. Самцы застаюцца ў нізоўях ракі, а самкі плывуць далей, уверх па цячэнні, упарта пераадольваючы ўсялякія перашкоды.
Вандруючы, вугор перабіраецца часам з аднаго вадаёма ў другі па зямлі. Нібы змяя, звіваецца ён па вільготнай траве лугоў, па канавах і робіць такім чынам па некалькі кіламетраў.
У рэках і азёрах вугры жывуць ва ўзросце ад чатырох да дзесяці год. Наедзесятым годзе яны 74
адпраўляюцца, як і іх бацькі, адкладаць ікру ў Саргасава мора. На гэтым іх жыццё заканчваецца.
Вугор адрозніваецца ад усіх іншых нашых рыб сваімі дзіўнымі звычкамі і сваім знешнім выглядам. Формаю цела ён вельмі падобны на змяю і, калі плыве, робіць у вадзе такія ж рухі, як і змяя.
Вугры кормяцца ноччу насякомымі, лічынкамі, рыбкамі, жабкамі і наогул любым мясам, якое могуць знайсці ў вадзе.
Днём яны ляжаць на дне, зарыўшыся ў глей ці пясок і высунуўшы адтуль толькі галаву і хвост.
Гэтая цікавая рыба мае промыславае значэнне. Тлустае мяса вугра вельмі смачнае. Для ўжывання ў ежу яго звычайна вэндзяць.
У пачатку снежня скідаюць рогі ласі і казулі. У гэты час яны ходзяць па лясных нізінах невялікімі статкамі. Рогі ў іх, таксама як і ў аленяў, штогод аднаўляюцца. Замест старых, скінутых, вырастаюць новыя. Толькі алені скідаюць рогі пазней, у лютым ці ў пачатку сакавіка.
Калі алень дужы і малады, рогі ў яго з кожным годам робяцца багацейшыя і мацнейшыя. Колькасць новых адросткаў на іх павялічваецца. У снежні алені, як і ласі і казулі, збіраюцца невялікімі статкамі. У зімовы час усе яны кормяцца карою і галінкамі маладых дрэў.
У канцы 1966 года я атрымаў пісьмо з Будслава Мінскай вобласці. У гэтым пісьме былі цікавыя, невядомыя мне раней, звесткі адносна лекавых уласцівасцей ласінага рога. Аўтар пісьма паведаміла, што калісьці, вельмі даўно, жыў у ваколіцах Будслава чалавек, які лячыў людзей нейкім «каменем» ад укусаў шалёнай жывёлы. «Ад’язджаючы, ён перадаў той «камень» мясцовай памешчыцы. Яна не захацела гэтым займацца і аддала «камень» майму прадзеду Тамашу— ён быў дваровым прыгоннікам у маёнтку. Ад
прадзеда «камень» перайшоў да дзеда Зыгмуся. Дзед яго разрэзаў на чатыры часткі і падзяліў між сваіх дзяцей. Адзін такі кавалак, прыблізна паўтара-два квадратныя сантыметры, знаходзіўся ў майго бацькі. Колер яго быў бронзавы з зялёна-жоўтымі адлівамі, а на вагу значна лягчэйшы за камень такога ж памеру. Мы не ведалі, што гэта такое, і называлі яго проста «камень».
Нешта ў пачатку 900-х гадоў адзін селянінбядняк прывёз да нас свайго чатырнаццацігадовага сына, якога ўкусіў шалёны сабака за кісць рукі. Селянін ад кагосьці дачуўся, што ў бацькі ёсць спосаб лячэння, і прасіў бацьку вылечыць яго сына. Бацька ўжо ведаў пра пастэраўскія прывіўкі і адмаўляўся лячыць немаведама чым. Але такія прывіўкі ў той час рабіліся толькі ў двух гарадах Расіі. А дзе ж беднаму селяніну ўзяць грошы на далёкае падарожжа і лячэнне? Ён пакінуў свайго сына ў нас: «Хай жа ў вас і памірае!», а сам цішком уцёк у сваю далёкую вёску. Мой бацька паспрабаваў лячыць.
«Камень» меў уласцівасць прысмоктвацца да цела ў тым месцы, дзе расплылася атрута шалянізны. Пачалі прыкладаць «камень», пачынаючы ад сэрца. На грудзях «камень» не трымаўся. Толькі ніжэй плечавога сустава параненай рукі злёгку прысмактаўся. Наймацней ён прысмоктваўся бліжэй да пакусанага месца. «Камень» туга абвязалі, каб не згубіўся, і трымалі, пакуль не адваліцца. Тады ўжо ён нідзе не прысмоктваўся. Як толькі «камень» насмокчацца атруты і адваліцца, бацька клаў яго ў рандэлічак з малаком і доўга выварваў, пасля чаго «камень» зноў набываў уласцівасць прысмоктвацца. Малако вылівалася ў агонь, а рандэлічак шчыльна пакрываўся гаршком, каб ні мыш, ні муха не залезлі ў яго. 3 кожным разам «камень» прыкладваўся ўсё ніжэй і бліжэй да раны, аж пакуль ужо нідзе не прысмоктваўся. Рабілі перапынак на дзень-два, a
калі потым хоць крыху дзе прыліпаў, то зноў трымалі яго там і пасля выварвалі ў малацэ. Лячэнне працягвалася, мабыць, з месяц, пакуль не ўпэўніліся, што атруты ўжо няма. Праз некалькі год пасля гэтага лячэння хлопец прыехаў запрашаць майго бацьку на сваё вяселле».
У далейшым аўтар пісьма даведалася, што гэта быў не «камень», а кавалак ласінага рога і што ласіным рогам карысталіся як сродкам супраць шаленства не толькі ў Будславе. У іншых мясцовасцях рог лася рэжуць «тонкімі пялёсткамі, якія маюць белы колер, кладуць іх у гліняны гаршчок, шчыльна закрываюць і абмазваюпь накрыўку глінай, каб не праходзіла туды паветра. I як паліцца печ, закідаюць гаршчок у глыб печы, аж пакуль печ не выпаліцца. Як астыне гаршчок, яго адкрываюць. Пялёсткі набываюць пасля такой сухой перагонкі такі ж колер, як і наш «камень». Гэтымі пялёсткамі абкладваюць усе месцы ў пакусанага, дзе толькі яны прыліпаюць, а калі пачнуць адвальвацца, іх закопваюць глыбока ў зямлю, каб незнарок жывёла не выкапала».
Лекавыя ўласцівасці ласінага рога былі, відаць, даўно вядомы нашым продкам, але з цягам часу гэты цікавы здабытак народнай медыцыны быў паступова забыты. Цяпер пра яго ведаюць толькі адзінкі з ліку старых людзей.
Сучасная медыцына карыстаецца ў якасці лекавага сродку маладымі рогамі аленя — пантамі. Можа, варта заняцца вывучэннем і лекавых уласцівасцей ласінага рога? Можа, ласіным рогам можна лячыць не толькі шаленства, але і якія іншыя хваробы?
Паляванне на ласёў, а таксама на аленяў і казуль забаронена на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза. У выніку гэтага ахоўнага мерапрыемства дзяржавы колькасць ласёў за апошні час значна павялічылася.
Ласі зноў з’явіліся ў мясцовасцях, дзе прыродныя ўмовы адпавядаюць іх жыццёвым патрэбам і дзе яны вадзіліся раней, у старыя часы, але былі знішчаны драпежніцкім паляваннем. Цяпер лася не дзіва сустрэць не толькі ў далёкіх, глыбінных раёнах, але і ў ваколіцах буйных гарадскіх цэнтраў, нават такіх вялікіх, як Масква і Ленінград.
Нядаўна я атрымаў з Ленінграда ліст, у якім мне пісалі: «Кіламетраў за шаснаццаць ад Старога Пецяргофа мы бачылі на волі лася. Іх там многа, забіваць іх забаронена. Які ён прыгожы на волі, з горда ўзнятай галавой, з цёмнай магутнаў шыяй і светлымі нагамі! У яго вельмі прыгожая, лёгкая паходка. Паколькі іх не чапаюць, яны зусім не палахлівыя. Калі па дарозе праязджала машына, лось, не спяшаючыся, адбег зусім недалёка і спыніўся, а калі машына праехала, ён зноў вярнуўся, перайшоў дарогу і накіраваўся ў той бок, куды ішоў раней, напэўна, да рэчкі...»
Можна ўбачыць лася і пад Мінскам. Але найбольш часта сустракаюцца яны ў лясах па верхнім цячэнні Бярэзіны і на Палессі.
Маладыя ласі амаль не баяцца людзей. Яны не хаваюцца ў гушчары, выходзяць на дарогі і лугавіны, далучаюцца іншы раз да статка кароў, заходзяць нават у вёску. Былі выпадкі, калі лось з’яўляўся нават і на гарадской вуліцы.
Такой даверлівасцю карыстаюцца часам браканьеры — несвядомыя і несумленныя людзі. У пагоні за свежым мясам і добрай скурай яны не спыняюцца перад тым, каб парушыць закон і забіць даверлівага лася — патаемна, цішком, на досвітку, каб ніхто не заўважыў.
Многія часам пра гэта і ведаюць, ды маўчаць і гэтым самым патураюць ліхадзеям. Між тым вінаватых у забойстве лася трэба прыцягваць да адказнасці.
Браканьераў трэба выкрываць! Ніхто, а тым больш юны натураліст не павінен спакойна назіраць, як злачынцы, шкоднікі прыроды, знішчаюць багацці нашых лясоў.
На зялён.ых, зацярушаных снегам галінах гушкаюцца, лазяць, куляюцца і вісяць дагары нагамі невялікія чырванаватыя і зеленаватыя птушкі. Сваімі моцнымі, крыху скрыжаванымі дзюбамі яны вылушчваюць насенне з жоўтых яловых шышак.
Гэта — крыжадзюбы. Яны не баяцца ні снегу, ні марозу. Дзяцей сваіх яны выводзяць не толькі летам, але і зімой. У яловым бары можна часам убачыць, як у самы люты мароз кормяць крыжадзюбы сваіх птушанят, якія сядзяць у гняздзе пад тоўстым заснежаным суком, каля самага ствала. Корму малым хапае, а холад ім у цёплым гняздзе не страшны.
Крыжадзюб — птушка вандроўная. У хвойных лясах яна сустракаецца ў вялікай колькасці тады, калі добры ўраджай на шышкі. Калі шышак мала, крыжадзюбы перабіраюцца ў другую мясцовасць.
Калі крыжадзюб вылушчвае яловую шышку, частка насення падае ўніз, на снег. Гэтымі рэшткамі карыстаюцца лясныя мышы.
Ад сваіх норак у лесе мышы пракладаюць пад снегам доўгія і вузкія калідоры і бегаюць па іх, шукаючы корму. А зверху ходзяць па снезе і вынюхваюць іх лісіцы. Яны цэлымі днямі палююць на мышэй, выкопваючы іх з-пад снегу.
На снезе пад старымі ялінамі ляжыць многа абгрызеных шышак. Усё насенне з іх дбайна вылушчана, засталіся толькі стрыжні. Гэта — работа вавёркі. Насенне яловай шышкі, у якім многа тлушчу,— зімою асноўны корм для вавёркі. Кормяцца гэтым насеннем таксама і дзятлы.
Зімою вавёрку можна часам убачыць у лесе на яліне з шышкай у пярэдніх лапах. Але ў люты
мароз і ў снежную завею вавёрка не вылазіць са свайго гнязда. Яна спіць у ім цэлымі днямі.
Мякка пасвістваючы, павольна ўзлятае на заснежаны куст спакойная пушыстая птушка з цёмнай галоўкай і шэрай спінкай. На фоне белага снегу і серабрыстага інею на галінках прыгожа вылучаюцца чырвоным колерам яе брушка і грудкі. За першай птушкай з’яўляецца і другая, і трэцяя.
Вы, напэўна, адразу здагадаліся, што птушкі гэтыя — снегіры. Іх называюць яшчэ і гілямі. Летам яны кормяцца казюркамі і насеннем розных траў і дрэў, а зімою — насеннем яліны і сасны.
Снегіры збіраюць яго на снезе, бо самі не ўмеюць лушчыць шышкі — у іх занадта слабая для гэтага дзюба. Я часта бачыў, як кормяцца снегіры і насеннем парасонавых траў, вяршалінкі якіх тырчаць з-пад снегу.
У пачатку зімы снегіры кормяцца ягадамі рабіны, крушыны, ядлоўцу. 3 ягад яны выбіраюць насенне, а ўсё астатняе кідаюць. Месцы кармлення снегіроў заўсёды можна пазнаць па рэштках ягад на зямлі. Значная частка снегіроў прылятае да нас у госці з далёкай поўначы. На сваёй радзіме снегіры гняздуюць на кустах ядлоўцу, часам на бярозах і соснах.
Зімою снегіры з’яўляюцца на вуліцах гарадоў. Я памятаю, як у маленстве бачыў невялікія чародкі з пяці-шасці снегіроў у канцы лістапада і ў снежні на бульвары між Тучковым мостам і цяперашнім праспектам Дабралюбава ў Ленінградзе, калі вяртаўся дадому са школы. Кожны раз я доўга стаяў і любаваўся прыгожымі птушкамі. Ціха перасвістваючыся, снегіры спакойна пераляталі з куста на куст, падоўгу затрымліваліся на адным месцы— чырванагрудыя самцы і дымчата-шэрыя з чорным самкі. Флегматычных, павольных у руху птушак зусім не бянтэжыў ні звон трамвая, ні вулічны шум.
3 поўначы таксама прылятае да нас і з’яўляецца зімою на вуліцах Мінска другая спакойная і прыгожая птушка — амялушка.
Чародкі амялушак, часам да дванаццаці-пятнаццаці, можна ўбачыць зімою і ў парку Янкі Купалы, і ў садзе Політэхнічнага інстытута, і ў парку Чалюскінцаў.
Вось расселіся амялушкі на дрэвах перад кінатэатрам «Кастрычнік». Адны сядзяць моўчкі і нерухома, другія частуюцца ягадамі рабіны. Сытыя і гладкія цельцы амялушак, буравата-шэрыя з чырванаватым адценнем, чубікі на галоўках, белыя і ярка-жоўтыя палоскі на крылах так прыгожа спалучаюцца з шэрым небам, белым снегам і чырвонымі ягадамі.
Пачулася лёгкая, працяглая і пяшчотная, серабрыстая трэль. Гэта дала сігнал усёй чародцы адна з амялушак. Трэль паўтарылася, і ўсе птушкі, нібы па камандзе, успырхнулі з дрэва і паляцелі.
Летам амялушкі кормяцца ў асноўным камарамі, восенню і зімою— ягадамі крушыны, каліны, чаромхі, рабіны, ядлоўцу, праглынаючы іх цалкам.
He так даўно я бачыў у снежні чародку амялушак у самым цэнтры Масквы, на скверы перад Вялікім тэатрам. Прыгожыя птушкі падбіралі на снезе і зрывалі з галінак чырвоныя мёрзлыя ягады глогу. Па дарожках сквера спяшалася нямала прахожых, але амялушкі амаль не баяліся людзей.
Зімою ў нашых лясах сустракаецца белая палярная сава.
Гэта таксама наш госць.
Жыве палярная сава на поўначы, у тундры. Там яна і гняздуе. Да нас белая сава перабіраецца позняй восенню на зімоўку. Ранняй вясной вяртаецца на радзіму.
У тундры асноўным кормам белай савы з’яў-
4 Зак. 1675
81
ляюцца лемінгі — маленькія грызуны з кароценькімі хвосцікамі. У беларускіх лясах палярная сава ловіць мышэй і дробных птушак.
Белае ахоўнае апярэнне палярнай савы зліваецца з навакольным зімовым пейзажам. Калі белая сава сядзіць нерухома на дрэве, яна абрысам свайго тулава нагадвае снежны ком. Нялёгка заўважыць паўночнага госця ў заснежаным лесе.
Сярод лясной цішыні не пачуеш цяпер і каркання варон. Шэрыя вароны, якія гняздуюць у лесе, перабраліся на зімовы час у гарады і вёскі. Тут, на вуліцах, на дварах, каля сметнікаў, яны хутчэй здабудуць сабе корм, ды і хадзіць па цвёрдым снезе ім лягчэй, чым у лесе і ў полі.
I ваўкам цяжка бадзяцца па глыбокім снезе. Зімою ваўкі ходзяць звычайна па дарогах і пратаптаных сцежках. Калі ж ім трэба ісці па некранутым снезе, то яны ідуць адзін за адным,
след у след.
22 снежня — самы кароткі дзень у годзе. Пасля гэтага дня сонца пачынае ўзыходзіць раней, дзень павялічваецца.
31 снежня гадавы каляндарны цыкл закончаны.
Пачынаецца новы год.
Іадаванцы
юных натуралістаў
Юрка і Юлька
— Юрка!..
Прыгожая галоўка з маленькімі, ледзь прыкметнымі рожкамі прыўзнялася на высокай, гнуткай шыі. Вялікія рахманыя вочы зірнулі ў той бок, адкуль пачуўся вокліч.
— Юрка!..
Казуля ўсхапілася на тонкія ножкі і лёгкім, грацыёзным скачком апынулася каля краю вальеры, дзе стаялі хлапчукі.
— Бачыш?.. Пазнаў!..— узрадаваўся адзін з іх і дадаў, звяртаючыся да свайго прыяцеля, з якім ён прыйшоў на пляцоўку Мінскай станцыі юных натуралістаў.— А што я табе казаў? Ён сваё імя ведае! Юрка!.. Юрачка!..
Хлапчукі пачаставалі казулю моркаўкай, якую прынеслі з сабой.
За Юркам падышла да іх, патрабуючы пачастунку, і другая казуля.
— А гэта — Юлька,— тлумачыў хлапчук свайму сябру.— Юрка — самец, а Юлька — самка. Бачыш, у яе рожкаў няма. Яны ў нас паўгода ўжо жывуць. Ім тут добра.
Да вальеры падышлі тым часам яшчэ некалькі хлапчукоў і дзяўчынак. 3 цікавасцю назіралі яны за спрытнымі і лёгкімі рухамі казуль.
— Здорава яны падраслі за гэты час,— задаволена сказаў хлапчук.— Нядаўна яшчэ зусім маленькія былі.
— Колькі ім год? — спытаўся нехта.
— Год? — усміхнуўся хлапчук.— Ім цяпер
толькі каля шасці месяцаў.
— А як яны сюды трапілі? — пацікавілася дзяўчынка.— Я іх першы раз бачу.
— Няўжо не чула? — здзівіўся хлапчук і з выглядам спрактыкаванага, вопытнага прыродазнаўца, які адчувае сябе тут гаспадаром, ахвотна пачаў расказваць прысутным гісторыю Юркі і Юлькі.
...У ліпені 1954 года недалёка ад Мінска, калі ехаць па Маскоўскай шашы, узнік лясны пажар. На барацьбу з агнём прыслалі вайсковую часць. Калі байцы дружна змагаліся з пажарам, адзін з вайскоўцаў заўважыў у кустах нейкую маленькую жывую істоту. Ён рассунуў кусты. На яго глянулі вялікія вочы. Гэта было дзіцяня казулі. Яно яшчэ нават не магло стаяць на слабенькіх, тонкіх і гнуткіх ножках. Вайсковец узяў яго на рукі і панёс да машыны.
Калі пажар быў ліквідаваны і машына рушыла з месца, з лесу з’явілася раптам казуля-маці. He зважаючы на людзей, на шум і рух, яна нейкі час бегла з жаласным крыкам за машынай па асфальце. I толькі калі машына знікла з вачэй, старая казуля зразумела, што дзіця не вернецца. Яна спынілася, скокнула з дарогі ў лес і. схавалася ў гушчары.
Вайсковец прывёз маленькае казуляня ў Мінск і аддаў на станцыю юных натуралістаў.
— Няхай тут гадуецца,— сказаў ён дырэктару станцыі.— А каб не забыліся, хто яго вам прывёз, назавіце яго Юркам. Гэта — маё імя.
Юрка дык Юрка. Так і засталося за малым казулянём імя чалавека, які яго знайшоў і выратаваў ад агню.
Неўзабаве здарылася так, што ў Юркі з’явілася маленькая сяброўка, такога ж узросту.
Знайшоў яе ў лесе адзін шафёр. Паехаў ён на грузавіку па дровы і недалёка ад дарогі на Слуцк, кіламетраў за шэсцьдзесят ад Мінска, заўважыў у высокай траве маленькую казулю.
Шафёр прывёз лясную жыхарку ў Мінск. На другі дзень казуля апынулася на станцыі юных натуралістаў. Яна была такая ж слабая і бездапаможная, як і Юрка. Казулю назвалі Юлькай і змясцілі ў адной вальеры з Юркам.
— Вось яны і жывуць з таго часу разам, у вялікай дружбе,— закончыў хлапчук сваё апавяданне.— Адно без аднаго ні кроку.
На станцыі юных натуралістаў Юрка і Юлька зрабіліся зусім свойскімі. Трэба сказаць, што казулю не часта можна ўбачыць у заалагічных садах ці ў звярынцах. Дарослыя казулі, злоўленыя ў лесе, цяжка пераносяць няволю і хутка паміраюць. Толькі выхаваныя ў няволі з маленства, казулі прывыкаюць да людзей.
Гадаванцы юных натуралістаў, Юрка і Юлька, лічаць Мінскую станцыю сваім родным домам. Яны ахвотна падыходзяць да людзей, адклікаюцца на сваё імя і бяруць з рук ежу.
— Якія яны прыгожыя,— сказала дзяўчынка.— I якія зграбныя!
I праўда, рухі Юркі і Юлькі вельмі лёгкія і грацыёзныя. Невялікая галоўка на стройнай шыі, вялікія рахманыя вочы, зграбнае тулава на высокіх ножках з маленькімі, вузкімі і завостранымі капыткамі — усё гэта надае казулям вельмі далікатны і прывабны выгляд.
Казулі лёгка пераскокваюць на волі цераз шырокія і глыбокія ямы і канавы, цераз высокія агароджы і кусты. Яны добра плаваюць, маюць вельмі востры зрок, слых і нюх.
Хто з іх прыгажэйшы — Юрка ці Юлька? Цяжка адказаць на гэтае пытанне. Іх амаль немагчы86
ма адрозніць, так яны падобны адно на адно. Толькі маленькія, ледзь прыкметныя рожкі сведчаць аб тым, што Юрка — гэта Юрка, а не Юлька.
На Беларусі казулі сустракаюцца даволі часта. Яны любяць мясцовасць з невялікімі ўзгоркамі, пералескамі і звілістымі рэчкамі. Паляванне на казуль забаронена па ўсім Савецкім Саюзе. Таму іх цяпер развялося значна больш, чым было даўней. Некаторыя людзі называюць казулю часам дзікай казой. Гэта — памылкова. 3 козамі казуля не мае нічога агульнага. Бліжэйшыя сваякі казулі — алені. На станцыі Юрку і Юльку паілі спачатку толькі малаком. Пасля кармілі лістам капусты, асіны, кавалачкамі сырой бульбы, морквы, накрышаным у ваду хлебам. 3 сена яны старанна выбіралі духмяныя сцяблінкі лугавых траў.
Юныя натуралісты ведаюць, што і калі трэба даваць казулям есці, і вядуць дзённік, куды запісваюць усе заўважаныя імі асаблівасці ў паводзінах і звычках жывёл.
Мірны і Слаўны
Юрку і Юльку я наведваў кожны раз, калі бываў на станцыі. Спачатку іх даглядаў Віця, вучань сёмага класа, а потым яго змяніў Жора, які вучыўся ў той час у шостым класе 53-й ІПКОЛЫ.
Раслі казулі хутка.
3 кожным месяцам заўважаліся ўсё новыя і новыя змены і ў паводзінах, і ў знешнім выглядзе Юркі і Юлькі.
Непрыкметна праляцеў год, і ў маі 1955 года ў Юркі выраслі рожкі— два роўныя слупкі, абцягнутыя аксаміцістай скуркай. Яшчэ праз год Юрка меў ужо сапраўдныя рогі з трыма вострымі кончыкамі-адросткамі.
Цяпер юныя натуралісты чакалі дня, калі ў Юркі і Юлькі будуць малыя.
I вось нарэшце гэты дзень надышоў.
Увесь час Жора дбайна вёў на станцыі дзённік пад назвай «Назіранні за казулямі». Вось што было запісана ў гэтым дзённіку:
«2 студзеня 1957 года. Самец казулі Юрка скінуў свае рожкі. Мы і раней заўважалі, што ён чухаецца імі аб зямлю і аб сетку вальеры.
15 студзеня. Месца на галаве, дзе былі рожкі, прыкметна ўспухла. Хутка будуць расці новыя рогі. Мы даём казулям венікі, сырую бульбу, збожжа, крэйду і свежую ваду.
19 студзеня. Сёння добрае надвор’е. 3° марозу. Мы выпускалі казуль на прагулку. У Юркі яшчэ болып распухла месца, дзе вырастуць рогі.
1 сакавіка. Сёння надвор’е — 0°. У Юркі выраслі рогі вышынёй каля 20 сантыметраў. Яны пакрыты пушком. Юлька па-ранейшаму палахлівая. Мы далі ім венікі.
25 сакавіка. Надвор’е добрае. Мы выпускаем казуль на прагулку. У Юркі ўжо вялікія рогі.
22 красавіка. У Юркі рогі зацвярдзелі, зрабіліся моцныя, вострыя, і ён пачаў моцна біцца.
9 мая. Юльку сёння выпускалі на двор. Яна ахвотна есць маладую зялёную траўку. Нас чакае вялікая радасць — у Юлькі хутка будуць малыя. Казулям мы даём цяпер свежую траву і мінеральную падкормку — трыкальцый фасфат, у якім змяшчаецца кальцый—32 працэнты і фас-
фат—15 працэнтаў. Даём па 10 грамаў на дзень.
Мы перагарадзілі вальеру, бо Юрка пачаў бадаць сваю сяброўку Юльку. 3 нецярпеннем чакаем мы прыплоду. Каб гэта было хутчэй!
2 чэрвеня. Учора, г. зн. 1 чэрвеня, увечары ў Юлькі нарадзіліся два казуляняткі. Абодва — самцы. Яны нарадзіліся якраз у дзень аховы дзяцей! Сёння мы ачысцілі для іх вальеру, пабудавалі кармушку, далі іх бацькам збожжа і бульбы. Маленькія казуляняткі адчуваюць сябе добра. Сёння адзін з іх выйшаў з будкі, а другі застаўся там.
6 чэрвеня. Сёння мы ўсім гуртком давалі імёны нашым выхаванцам — казулянятам. Аднаго мы назвалі Мірным, а другога — Слаўным. У казулянят па баках белыя плямкі, а ўздоўж спіны— вузкая цёмная палоска ад шыі да хваста. У кармушку мы палажылі свежую траву.
13 чэрвеня. Казулі ўсё яшчэ ліняюць. Мы зрабілі для Юлькі і малых казулянят выган даўжынёй у 100 метраў, шырынёй у 5 метраў. Выпускаем Юльку на прагулку. Нарыхтавалі для казуль на зіму венікі з галінак.
4 жніўня. Казулянятам ужо два месяцы. Юлька, Мірны і Слаўны цэлымі днямі ходзяць па двары і ў садзе, скубуць траву, а Юрка застаецца адзін у вальеры. Раніцай казуляняты ядуць бульбоўнік і розныя травы, потым адпачываюць разам з маткай.1 У казулянят белыя плямкі на баках прыкметна знікаюць».
Да гэтых запісаў у дзённіку Жоры можна яшчэ дадаць, што спачатку казуляняты былі пясочнага колеру, а потым зрабіліся рыжанькімі. Адным малаком Юлька карміла іх на працягу месяца. Пасля гэтага казуляняты пачалі есці траву, але матчыным малаком карысталіся яшчэ з месяц. Цалкам на раслінны корм казуляняты перайшлі на трэцім месяцы свайго жыцця. У ве-
расні ў казулянят з’явіліся бугаркі на тым месцы, дзе павінны былі вырасці рожкі.
Юрку трымалі па-ранейшаму ў асобнай вальеры. Яму ішоў ужо чацвёрты год. Ён зрабіўся вельмі прыгожым і дужым. У яго была шырокая, моцная і гладкая шыя. Тупы чорны нос блішчаў, нібы наваксаваны. Увесь ён быў вельмі стройны і зграбны, у поўным росквіце сілы і здароўя. Характар яго пагаршаўся з кожным днём. Юрка стаў агрэсіўны, забіяцкі. Цяпер ён вельмі любіў бадацца, часта злаваў без усякай прычыны і кідаўся, схіліўшы галаву, на кожнага, каго бачыў на двары.
У лістападзе 1957 года мне давялося наглядаць забаўную сцэнку, героем якой быў Юрка.
Віктар Фёдаравіч адкрыў дзверы загона, і прыгажун Юрка выйшаў на двор. Убачыўшы хлапчукоў, ён адразу набыў незалежны выгляд, поўны ганарлівага выкліку. He спускаючы з хлапчукоў вачэй, Юрка паважна выступаў нібы добра вымуштраваны цыркавы конь на ўрачыстым парадзе. Ён павольна ўзнімаў пярэднія ногі, згінаў у каленях, затрымліваў на імгненне ў паветры і толькі пасля гэтага апускаў іх на зямлю.
Хлапчукі смяяліся, а Юрка скоса пазіраў на іх вялікім цёмным вокам і крыху схіляў сваю цудоўную моцную шыю ў бок гэтых уяўных «праціўнікаў».
Спыніўшыся перад хлапчукамі, Юрка нізка схіліў прыгожую маленькую галаву з вострымі рожкамі і пачаў рыць зямлю капыткамі пярэдніх ног.
Меншыя хлапчукі не вытрымалі і пабеглі ў супрацьлеглы бок двара.
У той жа момант Юрка імкліва кінуўся за імі з намерам падчапіць хлапчукоў рожкамі.
— He бяжыце!..— крыкнуў Віктар Фёдаравіч.— Стойце на месцы спакойна! Ён вас не кране!..
Хлапчукі спыніліся, павярнуліся тварам да Юркі. Спыніўся і ён. Убачыўшы, што яго болып не баяцца, Юрка пастаяў яшчэ з хвіліну перад імі, а потым пайшоў павольна па двары, дзенідзе скубучы вільготную восеньскую траву. Вось ён спыніўся перад старым дрэвам і грацыёзным рухам чухаецца аб шурпаты ствол галавою і рожкамі.
— Хутка ён скіне рогі,— сказаў Віктар Фёдаравіч.— У мінулым годзе ён скінуў іх 15 снежня, а ў пазалеташнім — у пачатку студзеня. He заўсёды гэта бывае ў адзін і той жа час.
Лёгка, без усякага намагання, пераскоквае Юрка цераз кучу бярвення, што ляжыць на зямлі. Калі Юрка нагуляўся ўволю, Віктар Фёдаравіч падышоў да яго і пачаў паступова падганяць да загона. Юрка спакойна пасоўваўся ў патрэбным напрамку. Апынуўшыся каля адкрытых дзвярэй, .ён шпарка пабег у загон.
— У Юркі выпрацаваўся адпаведны рэфлекс,— тлумачыць Віктар Фёдаравіч.— Ён вырас на гэтым двары і за межы яго не хоча выходзіць. На волі казулі трымаюцца звычайна ў пэўных мясцінах, не выходзячы за межы свайго ўчастка.
Цяпер надышла чарга пагуляць і Юльцы. Віктар Фёдаравіч выпусціў яе на двор. Казуля дазваляе, каб яе гладзілі па галаве, па спіне і шыі. Ёй гэта нават падабаецца. Даверліва ходзіць яна сярод дзяцей, бярэ з рук кавалкі хлеба, сцяблы кукурузы.
Мірны і Слаўны знаходзяцца разам у старой вальеры, у якой выраслі іх бацькі — Юрка і Юлька.
У сакавіку 1958 года ў абодвух выраслі на галаве невялікія слупкі, пакрытыя мяккай скуркай.
Неўзабаве пасля гэтага Мірны ўцёк. He спраўдзіў ён сваё сімвалічнае імя і праз гэта загінуў
трагічна. Пагнаўшыся ў час прагулкі за дзецьмі, Мірны выскачыў за імі праз адчыненую брамку ў агарод і адтуль у поле. Ён не чуў, як яго клічуць. Ён ляцеў, як страла, усё далей і далей, лёгка пераскокваючы цераз драцяныя агароджы, платы, кусты і канавы, пераадольваючы ўсе перашкоды на сваім шляху, пакуль не знік у пералеску. У той жа дзень пад вечар беднага ўцекача застрэліў нейкі паляўнічы, калі Мірны выйшаў неспадзявана яму насустрач з лесу.
Пасля гэтага здарэння Слаўнага перадалі ў звярынец. Такім чынам, другое пакаленне казуль пратрымалася на станцыі юных натуралістаў зусім нядоўга, усяго адзін год.
Юрку я наведаў апошні раз на станцыі ў снежні 1959 года.
Мы з Віктарам Фёдаравічам падышлі да вальеры.
— Ладзіць з Юркам становіцца ўсё цяжэй і цяжэй,— паскардзіўся мне кіраўнік гуртка.— He ведаю, што з ім рабіць. Ён кідаецца цяпер на ўсіх людзей без разбору, нават і на добра знаёмых, абдзірае і ламае маладыя дрэўцы, не хоча ісці ў вальеру. Такі зрабіўся злы і няўжыўчывы!
Мы глядзелі на Юрку, а ён ляжаў у будцы на саломе і праз адкрытыя дзверы пазіраў на нас сваімі цёмнымі вачамі, быццам гаворка ішла зусім не пра яго. Больш я яго не бачыў.
3 таго часу як я наведваў казуль на станцыі юных натуралістаў, мінула нямала гадоў.
Юркі і Юлькі даўно няма на свеце.
Але вы, калі пажадаеце, зможаце паглядзець на іх і сёння. Для гэтага трэба толькі пайсці ў заалагічны музей пры універсітэце. Там, у адным з залаў, вы ўбачыце чучалы Юркі і Юлькі. Яны стаяць за шклом вітрыны ў характэрных для іх паставах. Падыдзіце бліжэй, і вы будзеце ведаць, як выглядалі Юрка і Юлька, казулі са станцыі юных натуралістаў.
Ліс
На станцыі юных натуралістаў жыў на працягу некалькіх гадоў ліс. Даглядала яго Люда, вучаніца 26-й чыгуначнай школы, і ліс вельмі прывык да дзяўчынкі.
На станцыю Люда прыходзіла кожны дзень пасля заняткаў у школе.
Яна прыбірала ў вальеры, выводзіла ліса і гуляла з ім па двары. Ліс паслухмяна хадзіў з ёю на павадку, нібы прыстойны і добра выхаваны сабака.
Аднойчы цераз двор станцыі праходзіла незнаёмая жанчына. Убачыўшы, як Люда выводзіць ліса на прагулку, жанчына спалохана закрычала:
— Дзяўчынка, што ты робіш! Ён жа ўцячэ, ён цябе не паслухае! Гэта ж дзікі звер! Ён усіх нас пакусае!
Але Люда толькі ўсміхнулася. Яна добра ведала характар і звычкі свайго гадаванца. А ліс спакойна і паважна ішоў, як заўсёды, побач з Людай, не звяртаючы ніякай увагі на жанчыну, якая стаяла воддаль.
Тут жанчына раптам асмялела. Яна зацікавілася лісам, ёй захацелася падысці бліжэй да прыгожага звера.
Але не паспела жанчына зоабіць і некалькі крокаў да Люды, як ліс насцярожыўся. Ён пры-
ціснуў вушы да галавы, выскаліў вострыя зубы і нездаволена забурчаў:
— Вур, вур...
I ў жанчыны адразу знікла жаданне пазнаёміцца з лісам.
Чужых людзей ліс ніколі не падпускаў блізка да Люды. Калі хто-небудзь незнаёмы набліжаўся да дзяўчынкі, ліс заўсёды пачынаў хвалявацца і незадаволена бурчаць. Неяк ён парваў нават рукаў паліто ў аднаго хлопчыка, калі той падышоў Да Люды.
Юныя натуралісты ведалі пра гэтую адданую пільнасць ліса і не дражнілі яго.
Пасля прагулкі ліс звычайна паслухмяна вяртаўся «дамоў». Вальеру ён лічыў сваім домам, бо тут ён вырас. Яго прынеслі на станцыю з лесу, з матчынай нары, калі ён быў яшчэ зусім маленькі, галавасты, з тонкімі лапкамі і кароткім хвосцікам. Люда карміла яго спачатку толькі малаком.
Дзікія звяры хутка прывыкаюць да таго, хто іх корміць, хто аб іх клапоціцца і выхоўвае з маленства. За клопаты звер плаціць бязмежнай адданасцю.
Для ліса такім чалавекам, якога ён любіў і якому давяраў, была Люда.
На станцыі лісу не далі ніякага імя. I Люда, і ўсе іншыя юныя натуралісты называлі яго проста ліс. Ён да гэтага прывык, ведаў, што так яго клічуць, і заўсёды адгукаўся.
Першы раз я ўбачыў ліса на станцыі ў маі 1955 года. Ён тады ліняў, змяняў сваё цёплае зімовае футра на лёгкае, летняе. Лінька пачалася з хваста. У аснове хваста і на самым кончыку поўсць яшчэ трымалася, а сярэдзіна была зусім голая. Хвост нагадваў дрот. Па баках тулава поўсць вісела бруднымі шэрымі шматкамі. Выгляд у ліса быў зусім нецікавы, і трымаўся звер панура і абыякава.
Лета я правёў, як і штогод, на возеры Нарач. Потым некаторы час падарожнічаў. Калі я наведаў станцыю юных натуралістаў у пачатку лістапада, то ледзь пазнаў ліса. У гэты час футра лісіц набывае сваю найвышэйшую якасць. Я проста вачам сваім не верыў. Здавалася, гэта быў зусім не той звер, якога я бачыў у маі. Мяне здзівіў яго цудоўны выгляд. Густое, пушыстае футра льснілася. На рудым, яркім, нібы полымя, фоне вылучаліся чорныя ногі і вушы. Вочы зіхацелі ясным бляскам. Рухі звера былі лёгкія, грацыёзныя, пластычныя, поўныя сілы і ўпэўненасці. Гэта быў сапраўдны прыгажун — жвавы, вясёлы, гарэзны і спрытны.
3 таго дня я пачаў часта наведваць ліса на станцыі. Я цікавіўся яго жыццём у няволі, назіраў за яго звычкамі і паводзінамі. 3 сабой я заўсёды прыносіў пачастунак — курыныя косткі, лапкі, галовы і кішкі. Ліс прывык і да мяне. Неўзабаве мы пасябравалі.
Маё з’яўленне ліс вітаў радасным цяўканнем. Ён кідаўся на краты, бегаў, скакаў, круціўся, махаў пушыстым хвастом і лашчыўся, як сабака. Ён падстаўляў галаву, каб яго пагладзілі, пачухалі за вушкам, і жмурыў ад асалоды вочы. Корм ён заўсёды браў з рук.
Вось я разгортваю паперу і вымаю прынесеныя косткі і галаву качкі. Ад нецярплівасці ліс пачынае верашчаць і падскокваць, але галаву качкі не хапае, а бярэ з рукі далікатна, асцярожна. Узяўшы галаву ў рот, ліс узбуджана бегае, робячы кругі па вальеры. На дварэ снежаньскі мароз, і галава добра прамерзла. Сваім дыханнем ліс адаграваў галаву качкі. Калі галава адтаяла, ліс пачаў есці. Хутка ад галавы нічога не засталося. Нават цвёрдую дзюбу ён разгрыз і праглынуў. 3 курынымі галовамі ліс спраўляўся яшчэ хутчэй.
Звычайна ён адкладаў убок атрыманы пачас-
тунак і чакаў, ці не дадуць чаго-небудзь яшчэ смачнейшага.
Толькі пераканаўшыся, што больш нічога HflMa, хітры ліс браўся за ежу.
Праз год у суседняй з лісам пустой вальеры з’явілася маладая лісіца. Яе злавілі, калі яна ўжо выйшла з дзіцячага ўзросту і пачала жыць самастойна. Да людзей лісіца ніяк не магла прывыкнуць. У супрацьлегласць лісу яна заставалася дзікаватай. Ніколі не брала корму з рукі, не падыходзіла да кратаў і трымалася заўсёды ў заднім кутку вальеры. Яна не любіла, калі на яе глядзяць. Кінуты ёй корм лісіца хапала, нібы зладзейка, і адразу ўцякала з ім у далёкі і цёмны куток, баязліва аглядаючыся. Яна была меншая за ліса. Футра ў лісіцы было не такое пушыстае, прыгожае і яркае. У поўсці пераважаў шараватажоўты колер. Пад’еўшы, лісіца закопвала тое, што заставалася, у снег у розных кутках вальеры. Пярэднімі лапамі яна разграбала мёрзлы снег і клала туды костку, носам закідвала ямку снегам. Потым мачылася ля кучкі снегу, пад якой ляжала костка.
Тое самае рабіў і ліс. Рабілі яны гэта, мабыць, для таго, каб па вострым паху знайсці потым схаванае ці каб хто-небудзь чужы не спакусіўся адкапаць і з’есці іх законную ўласнасць. Так робяць лісіцы на сваім паляўнічым участку ў лесе. У вальеры такой патрэбы ў іх, зразумела, не было, але яны не пакінулі гэтую звычку і ў няволі.
У адзін з лютаўскіх дзён 1958 года да вальеры падышоў з групай юных натуралістаў Віктар Фёдаравіч. Ён расказваў сваім вучням пра жыццё лісіц на волі. Спыніўшыся, Віктар Фёдаравіч уважліва паглядзеў на ліса і лісіцу. Абодва выглядалі добра.
Дзень быў пахмурны, з шэрага неба церушыў сняжок, а ліса не пакідаў вясёлы настрой. Ён
проста не ведаў, што рабіць ад лішку энергіі і сілы. Ліс бегаў па сваёй вальеры так шпарка і спрытна, што падскокваў ледзь не да самай столі і з разгону прабягаў далей некалькі крокаў па сцяне.
Юным натуралістам вельмі спадабаліся смешныя выхадкі ліса.
3 задавальненнем і смуткам любавалася Люда лёгкасцю і паваротлівасцю свайго выхаванца. Сёння яна была тут апошні раз. Апошні раз накарміла ліса, пачысціла вальеру, пагуляла з лісам па двары. Надышоў час развітацца з ім. Бацькі Люды пераязджалі ў другі горад. Цяпер ліса будуць даглядаць іншыя юныя натуралісты. He хацелася дзяўчынцы расставацца з лісам, якога яна даглядала больш як тры гады, са станцыяй і школай, але дапамагчы ёй не мог ніхто. Заўтра Люда мусіла ехаць з бацькамі.
— Бывай, ліс! — ціха сказала яна.
Голас Віці перапыніў думкі Люды.
— Глядзіце! — крычаў хлапчук з захапленнем.— Глядзіце, што ліс вырабляе!..
— Зусім нібы той гоншчык-матацыкліст у цырку на Камароўскім базары,— засмяяўся Жора.
— He, гоншчык так не можа,— запярэчыў Bipa.— Яму за нашым лісам не ўгнацца!..
Лісіца трымалася, як звычайна, панура і недаверліва, але і яна выглядала здаровай і сытай. Футра ў яе было хоць і не такое раскошнае, як у ліса, але куды лепшае, чым раней.
— Так,— сказаў нарэшце Віктар Фёдаравіч.— Ну, вось што. Хай цяпер яны пажывуць разам. Калі ўсё будзе добра, мы ўбачым гэтай вясной маленькіх лісянят у вальеры.
Паведамленне заолага выклікала бурнае ажыўленне.
— Калі ж гэта будзе? — спытаўся Жора.
Віктар Федаравіч падумаў.
— Прыблізна ў красавіку,— адказаў ён.— А можа, і ў маі.
На другі дзень знялі перагародку, якая аддзяляла адну вальеру ад другой. Цяпер ліс і лісіца апынуліся ў адным памяшканні. Гэта было для іх непрывычна. Спачатку яны трымаліся па-ранейшаму асобна. Кожны не пакідаў сваёй паловы. Потым ліс пачаў заходзіць на ўчастак лісіцы. Ён першы асвоіўся са зменамі ў памяшканні і з новымі абставінамі жыцця. Спачатку лісіца яго праганяла, потым прымірылася з гэтымі наведваннямі, але сама ніколі не парушала нябачнай «граніцы» сваёй былой «тэрыторыі».
3 нецярпеннем чакалі юныя натуралісты, калі ў лісіцы з’явяцца маленькія лісяняты. 3 няменшай цікавасцю чакаў гэтага моманту і я. Мне вельмі хацелася паглядзець, як гадуе лісіца сваё патомства і як аднясецца да сям’і ліс. Але спадзяванням нашым не ўдалося спраўдзіцца.
У красавіку 1958 года ліс і лісіца зніклі. Ноччу яны прагрызлі гнілую дошку ў аснове вальеры, зрабілі падкоп і ўцяклі.
Ініцыятарам уцёкаў была, напэўна, лісіца. Яна ніколі не магла прымірыцца з жыццём у няволі, а ліс, хоць і лічыў вальеру сваім домам, бо іншага дома не ведаў, пайшоў за суседкай. Зрабіць іначай ліс не мог. Ён адчуваў, што неўзабаве дзікаватая лісіца стане маткай яго будучых дзяцей.
Праз некалькі дзён нехта паведаміў аднаму з юных натуралістаў, што на дарозе ўздоўж Батанічнага саду знайшлі мёртвую лісіцу. Яна загінула пад аўтамашынай. Па ўсіх адзнаках гэта была ўцякачка са станцыі.
I я ўявіў сабе, як бегла яна лёгкім лісіным трушком па дарозе, калі выскачыла раптам з-за павароту машына. Лісіца спынілася на хвіліну, аслепленая фарамі, разгублена павярнула вострую мордачку. Рэзкае святло выхапіла яе з начной цемры так нечакана! У той жа момант яна 98
адскочыла ўбок, але не паспела вывернуцца з-пад кола. Так загінула дзікаватая лісіца са станцыі юных натуралістаў.
А ліс? Што здарылася з лісам?
Далейшы яго лёс так і застаўся невядомы.
Казалі, быццам, праз некалькі дзён пасля гэтага здарэння знікла белая курыца з суседняга двара каля станцыі, але, можа, ліс быў тут ні пры чым? Можа, гэта была і не яго работа?
Хутчэй за ўсё ён здолеў дабрацца да блізкага лесу і зажыў там на волі.
Прыгоды Боркі
У жніўні 1953 года на Мінскую станцыю юных натуралістаў прывезлі невялікую скрынку. На скрынцы быў надпіс:
Асцярожна. Кусаецца.
Вельмг злосны і сярдзіты.
Любіць цукеркі.
I сапраўды, калі юныя натуралісты падышлі да скрынкі, адтуль пачуўся страшэнны шум, мітусня і злоснае фырканне. Усе міжвольна адскочылі.
У скрынцы сядзеў барсук.
Піянеры злавілі яго ў лесе каля свайго лагера ў Стайках, на беразе Свіслачы. Барсуку было ў
той час каля двух месяцаў. Ён быў яшчэ малады, нявопытны і не здолеў уцячы ад хлапчукоў.
Нарадзіўся гэты сярдзіты звярок у пачатку красавіка ў сасновым лесе, у глыбокай і цёмнай нары на сухім узгорку, які густа зарос верасам. У вывадку было трое барсучанят. Усе яны былі вельмі маленькія, меншыя за пацука, і сляпыя, з белай шэрсткай, толькі па абодвух баках мордачкі выразна вылучаліся цёмныя палоскі.
На працягу месяца барсучаняты смакталі матчына малако. Раніцай маці выносіла іх часам з нары, і яны грэліся ў цёплым праменні веснавога сонца.
У маі, калі малыя падраслі, барсучыха-маці пачала іх вучыць, як трэба здабываць сабе корм— выкопваць з-пад зямлі лічынкі жукоў, знаходзіць чарвей, слімакоў і вусеняў, лавіць мышэй і жабак.
Падрастаючы, барсучаняты рабіліся ўсё больш самастойнымі. Яны ўсё далей адыходзілі ў час начнога палявання ад маці і ад роднай нары. Раніцай, на досвітку, кожны з іх вяртаўся дамоў з розных канцоў лесу, праходзячы па два-тры кіламетры.
Аднойчы, як і заўсёды, перш чым ісці на паляванне, старая барсучыха высунула пасля захаду сонца морду з нары і пачала прынюхвацца да вячэрняга паветра. Пераканаўшыся, што небяспекі навокал няма, яна вылезла павбльна з логава. За ёю выскачылі, штурхаючыся, малыя барсучаняты.
Наш барсучок адлучыўся неўзабаве ад астатніх. Ноч была цёмная і ціхая. На кожным кроку, і ў траве, і пад кустамі, у леташнім лісці, ён знаходзіў багатую здабычу. За ноч барсучок выкапаў з-пад зямлі і з’еў больш за дзвесце лічынак хрушчоў, адшукаў некалькі дзесяткаў слімакоў, злавіў маладую гадзюку і пару мышэй. Укусы змяі былі для яго не страшныя: ад іх
ратавала барсука яго шчыльная, грубая поўсць. ГІа дарозе ён разбурыў гняздо земляных вос, з’еўшы яго разам з усімі жыхарамі. Дабраўшыся да балота ў нізіне каля рэчкі, барсучок напіўся вады і заадно праглынуў некалькі жабак, а потым знайшоў у трысці гняздо нейкай птушкі і паласаваўся яйкамі. Спажывы было многа, а здабываць яе дапамагаў яму востры нюх, бо зрок у яго быў слабы. Як і ўсе барсукі, ён бачыў толькі з блізкай адлегласці.
Захапіўшыся ўдалым паляваннем, барсучок адышоў на гэты раз асабліва далёка ад дому. Раніца напаткала яго ў незнаёмай мясцовасці. Сонца ўзнімалася ўсё вышэй. Стомлены і сонны, спяшаўся ён дахаты.
Да роднага ўзгорка было яшчэ далёка, калі ён на адкрытай пляцоўцы, асветленай сонцам, спаткаўся раптам з хлапчукамі. Схавацца не было дзе.
Хлопчыкі акружылі яго з усіх бакоў. Шлях да адступлення быў адрэзаны. Кіямі загналі барсука ў мяшок і прынеслі ў лагер.
Барсучок быў невялікі, але вельмі злосны. Калі да яго падыходзілі, ён выскаляў зубы, фыркаў і кідаўся на чалавека.
Супакоіць звярка можна было, толькі прапанаваўшы яму цукерку ці кавалачак цукру. Ён вельмі любіў салодкае.
Калі лагер быў закрыты і піянеры раз’ехаліся дадому, барсука прывезлі ў Мінск.
На станцыі юных натуралістаў новага госця назвалі Боркам. Яго змясцілі ў прасторнай вальеры і пабудавалі там будку. Падлога ў вальеры была з дошак, каб ён не мог падкапацца і ўцячы.
Злоўленыя дарослымі барсукі ніколі не робяцца свойскімі, але, узятыя маладымі ад маці, яны пры добрым доглядзе прывыкаюць да людзей даволі хутка.
Борка прызвычаіўся да новых абставін і з сярдзітага стаў лагодным. Ён ужо не злаваў, калі да яго падыходзілі. У будцы ён зрабіў сабе гняздо з саломы і спаў там цэлы дзень.
Калі яго клічуць: «Борка!.. Борка!..» — ён выходзіць з будкі, і на мордачцы яго з’яўляецца нейкі дзіўны, забаўны выраз. Ён нібы задаволена ўсміхаецца ў прадчуванні смачнага пачастунку і ахвотна бярэ ежу з рук.
Борка — ненасытны абжора. Есці ён можа вельмі многа і есць усё без разбору: вараную бульбу і косці рыбы, моркву і буракі, памідоры і яблыкі, жалуды і арэхі, ягады і хлеб, мяса і грыбы, цукеркі і марожанае. Яму прыносяць аб’едкі са сталовай дзіцячага саду, і ён з’ядае па тры вялізныя міскі за дзень. Пры такім непамерным апетыце барсук знішчае на волі вялікую колькасць шкодных насякомых і гэтым прыносіць карысць.
Наеўшыся, Борка спіць на спіне, брухам угору, затуліўшы морду пярэднімі лапамі.
Асабліва ненажэрным становіцца Борка з надыходам восені. Рыхтуючыся да халоднай зімы, ён стараецца назапасіць як мага больш тлушчу пад скурай. У гэты час ён есць і спіць, спіць і есць амаль безупынна.
Пад канец восені Борка зрабіўся такім тлустым, сонным і непаваротлівым, што ледзь рухаўся. Цяпер ён рэдка вылазіў са сваёй будкі.
На волі барсук, як толькі пачынаюцца маразы, кладзецца, бы мядзведзь, у логава і засынае на подсцілцы з травы, сухога лісця і моху. Але ў адрозненне ад мядзведзя, які спіць у сваёй бярлозе, не прачынаючыся да самай вясны, Борка час ад часу выходзіць са сваёй будкі падыхаць свежым паветрам, пакачацца на снезе. Яму кожны дзень даюць есці, і таму спячка яго не з’яўляецца поўнай.
Калі Борку выпускаюць з вальеры, ён ніколі не спрабуе ўцякаць, але кожны раз пачынае капаць сабе нару. Коса перастаўляючы кароткія, але дужыя лапы, клыпае Борка па двары станцыі. Ад яго доўгіх і вострых кіпцюроў на цвёрдай зямлі застаюцца выразныя характэрныя рыскі. Часам Борка стаіць на адным месцы і, як мядзведзь, матае галавой з боку ў бок, пагойдваючыся на пярэдніх лапах.
Нязграбны з выгляду, Борка вельмі дужы. Усё прысадзістае, магутнае тулава яго прыстасавана для руху пад зямлёй. Сваімі моцнымі пярэднімі лапамі ён можа пракопваць глыбокія і доўгія падземныя хады.
Як і ўсе барсукі, Борка вельмі ахайны. Ён выкопвае сабе ў зямлі асобную ямку, якая служыць яму замест прыбіральні.
Праз год Борку аддалі на некаторы час у куток жывой прыроды 10-й сярэдняй школы. Там ён зрабіўся зусім свойскі. Ён дазваляў дзецям браць сябе на рукі і стаў агульным любімцам.
Але аднойчы Борка насваволіў у школе. Юннаты забыліся неяк зачыніць клетку, у якой ён знаходзіўся.
Уночы Борка вылез з клеткі і загрыз дзвюх качак. Пасля гэтага выпадку яго вярнулі ў вальеру на станцыю.
Восенню 1954 года Борка быў на Мінскай абласной сельскагаспадарчай выстаўцы ў Курасоўшчыне сярод іншых экспанатаў Цэнтральнай станцыі юных натуралістаў.
Барсук карыстаўся там вялікай увагай з боку наведвальнікаў. За час выстаўкі ён нямала паеў цукерак і марожанага.
Восень і першая палова наступнай зімы прайшлі для Боркі без асаблівых здарэнняў, але ў студзені 1955 года юным натуралістам давялося перажыць вялікае засмучэнне.
Прыйшлі яны праведаць Борку і пачаставаць яго ласункамі, а вальера пустая! Борка знік.
Нехта забыў вечарам зачыніць дзверцы вальеры. Барсук скарыстаў зручны выпадак і ноччу ўцёк.
Што рабіць? Прасачыць па слядах, у якім напрамку ўцёк Борка, было немагчыма, бо на досвітку разгулялася мяцеліца і ўсё навокал засыпала снегам. Некалькі дзён шукалі яго вакол станцыі, але нідзе не знайшлі.
Доўга бедавалі юныя натуралісты. Шкадавалі, што няма ў іх Боркі. Пра далейшы лёс барсука выказваліся самыя розныя меркаванні.
Адны казалі, што ён загінуў, напэўна, у віры гарадскога жыцця, без прытулку і корму. Другія спадзяваліся, што ён здолеў дабрацца па агародах і палях да лесу, знайшоў сабе недзе пад дрэвам нару і залёг там спаць да вясны.
Нехта выказаў думку, што Борку, магчыма, украў хто-небудзь на лекавы тлушч, але гэтая версія была адхілена, як занадта жорсткая і малаверагодная.
Адным словам, шмат было размоў. Нарэшце ўсе прымірыліся з тым, што Боркі няма.
Прайшло больш як тры месяцы.
Аднойчы ў красавіку да станцыі пад’ехаў грузавік.
3 машыны саскочыў малады рабочы, зняў драўляную скрыню і паставіў на зямлю.
— Ці не ваш гэта выхаванец? — спытаў ён, смеючыся, у Віктара Фёдаравіча, кіраўніка заалагічнага гуртка.
Хлопцы і дзяўчаткі акружылі скрыню. Пачуліся радасныя крыкі, жарты, вясёлы смех.
— Наш, наш!..— дружна закрычалі юныя натуралісты.— Гэта наш Борка!..
— Тады забірайце,— сказаў рабочы.
Борку выпусцілі ў яго старую вальеру, і ён,
быццам нічога і не здарылася, залез адразу ў сваю будку і заснуў.
— Дзе вы яго знайшлі? Як яго злавілі? — пыталіся ў рабочага Віктар Фёдаравіч і юныя натуралісты.
Малады рабочы расказаў, што барсука знайшлі выпадкова ў падвале новабудоўлі на тэрыторыі Мінскага гадзіннікавага завода. Яго загналі ў куток і накрылі пустой скрыняй. Потым скрыню перакулілі і адразу забілі дошкамі, каб барсук не мог выбрацца.
Рабочыя на будаўніцтве ведалі, што ў студзені са станцыі юных натуралістаў уцёк барсук, і адразу здагадаліся, што гэта, мусіць, і ёсць Борка.
Малады будаўнік, які цікавіўся работай станцыі, узяўся адвесці барсука гаспадарам.
Уцёкшы з вальеры, Борка перайшоў шашу і апынуўся на тэрыторыі гадзіннікавага завода. Тут ён аблюбаваў сабе месца ў падвале, нацягаў у цёмны куток саломы, стружак, паперы і зрабіў сабе мяккую пасцель.
Зіма была цёплая, трымаліся адлігі, і Борка спаў не ўвесь час. Прачынаючыся, ён лавіў мышэй і пацукоў, вылазіў наверх і наведваў сметнік на двары бліжэйшага дома. Там ён карміўся кухоннымі адкідамі, а на суседнім агародзе выкопваў з-пад снегу рэшткі леташняй гародніны.
Усё ж такі з кормам было ў яго, відаць, не зусім добра, бо за час свайго жыцця «на вольнай кватэры» Борка прыкметна схуднеў. Скура вісела на ім складкамі. Калі Борку ўзважылі, высветлілася, што ён страціў больш за тры кілаграмы.
Чаму ж ён пасяліўся на тэрыторыі завода, на другім баку шумнай вуліцы з вялікім рухам, a не выбраў сабе якое-небудзь зацішнае месца за агародамі станцыі?
Справа тут, відавочна, у інстынкце звера. Станцыя юных натуралістаў знаходзілася раней якраз на тым самым месцы, дзе потым пачалося будаўніцтва завода. У сувязі з гэтым будаўніцтвам станцыю і перавялі на новую тэрыторыю за горадам.
Апынуўшыся на волі, Борка пайшоў туды, дзе зімаваў раней, у першыя гады свайго жыцця, на знаёмае, прывычнае месца.
Тое, што ён здолеў пражыць тры месяцы на волі, сярод гарадскога шуму і грукату будаўнічай пляцоўкі, сведчыць аб тым, як хутка могуць дзікія звяры прыстасоўвацца да новых абставін, да незвычайных умоў існавання.
На гэтым прыгоды Боркі скончыліся. Жыве ён спакойна ў сваёй вальеры на станцыі юных натуралістаў.
Палахлівец
Ад розных асоб і ўстаноў, іншы раз самымі нечаканымі шляхамі трапляюць лясныя звяры на станцыю юных натуралістаў.
Вяртаўся неяк шафёр дадому ў Ждановічы з Чэрвеньскага раёна. Быў канец лета 1954 года. Дзень выдаўся ясны, сонечны, а перад тым прайшлі цёплыя дажджы.
У лесе шафёр спыніў машыну, каб назбіраць грыбоў.
Раптам у траве пад старой бярозай ён убачыў нейкага маленькага цёмна-шэрага звярка.
Звярок ляжаў, скруціўшыся ў клубок. Мордачкі яго не было відаць. Яна была схавана пад пушыстым хвастом.
Шафёр узяў звярка на рукі і пачаў уважліва разглядаць. Звярок нагадваў маленькага сабачку на кароткіх лапках, з пушыстай шэра-бурай поўсцю і пышным, як у лісіцы, хвастом. Вакол вачэй у яго былі быццам намаляваны вялікія чорныя акуляры.
Шафёр не ведаў, што гэта за звярок, і вырашыў завезці яго ў Мінск. У горадзе ён аддаў невядомага звярка ў заалагічны музей пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. 3 музея звярок трапіў на станцыю юных натуралістаў. Там яго змясцілі ў асобнай вальеры, па суседству з барсуком Боркам.
Новы жыхар быў ціхі, асцярожны і палахлівы. Усяго ён баяўся, да ўсяго адносіўся з падазронасцю і туляўся па цёмных кутках вальеры. Таму і празвалі яго Палахліўцам.
У першы дзень вакол вальеры з незнаёмым звярком сабраліся юныя натуралісты. Тут быў і Жора, які даглядаў казуль, і Люда, якая гадавала ліса, і Лёня, што займаўся птушкамі.
Усіх зацікавіў незнаёмы звярок.
Каля вальеры пачалася ажыўленая размова, узніклі спрэчкі.
— Гэта янот,— упэўнена сказаў адзін з хлапчукоў.
— Няпраўда! — рашуча запярэчыў другі.—Ніякі ён не янот! Гэта такі сабака.
Люда ўсміхнулася.
— Ды хто ён усё ж такі? — спытаўся ў яе Лёня, які цікавіўся птушкамі і зусім не лічыў сябе спецыялістам па звярах.
— Янотам яго называюць таму, што ён з выгляду вельмі падобны да янота, як вы і самі добра бачыце,— адказала дзяўчынка.
Хлапчукі пасунуліся яшчэ бліжэй да вальеры.
Люда прадоўжыла свае тлумачэнні:
— I поўсць у яго такая ж пушыстая і такога ж колеру, як у янота, і чорныя «акуляры» вакол вачэй, і вушы такія ж. Па звычках ён таксама нагадвае янота. Між тым ён належыць да сямейства сабак.
Да вальеры падышоў кіраўнік гуртка заалогіі.
— Правільная назва гэтага звярка — усурыйскі янотападобны сабака,— сказаў ён.— Наш звярок яшчэ малы, гэта шчаня. Таму шафёр так лёгка і злавіў яго.
— Віктар Фёдаравіч,— звярнуўся да кіраўніка Лёня.— А чаму ён называецца ўсурыйскім?
— Таму што радзіма яго — Далёкі Усход,— адказаў кіраўнік гуртка.— Яшчэ нядаўна янотападобны сабака сустракаўся ў Савецкім Саюзе толькі на берагах Амура і Усуры. А цяпер, як вы самі бачыце, ён акліматызаваўся і ў нас, на Беларусі, і ў шмат якіх абласцях еўрапейскай часткі РСФСР, і на Украіне.
— Але якім чынам апынуўся ён у Чэрвеньскім раёне?—пацікавіўся Віця.
— А вось слухайце...— і Віктар Фёдаравіч падрабязна расказаў юным натуралістам, як далёкаўсходні жыхар з’явіўся на Беларусі.
Янотападобны сабака — каштоўны промыславы звер. Футра яго падобна на футра сапраўднага янота, вельмі цёплае і трывалае. На Далёкім Усходзе, у Кітаі і Карэі з гэтага футра здаўна вырабляюць зімовыя курткі, шубы і шапкі.
Савецкія вучоныя вырашылі, што ў промыславых мэтах янотападобнага сабаку варта рассяліць і акліматызаваць па ўсім Савецкім Саюзе, у тых
мясцовасцях, якія падыходзяць яму па сваіх прыродных умовах.
Яшчэ ў 1935 годзе былі прывезены на Беларусь і выпушчаны на волю ў Парыцкім раёне першыя пяцьдзесят усурыйскіх янотападобных сабак. Праз некаторы час далёкаўсходнія звяркі былі выпушчаны ў Віцебскай вобласці і ў суседніх раёнах Калінінскай вобласці РСФСР.
Пры добрых умовах самка янотападобнага сабакі прыносіць вясной ад шасці да дванаццаці шчанят. За апошнія гады ўсурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся па лясах рэспублікі. Яны сустракаюцца цяпер і пад Мінскам, і пад Гомелем, і ў Белавежскай пушчы, за многа тысяч кіламетраў ад сваёй радзімы.
Далёкаўсходні звер, якога называюць часам японскай лісіцай, добра прыжыўся ў беларускіх лясах, зрабіўся прадстаўніком мясцовай фауны.
Усурыйскі янот любіць мясцовасць з узгоркамі і пералескамі, з нізінамі і паплавамі каля невялікіх, звілістых рэчак, балот і азёраў. Геаграфічныя асаблівасці Беларусі цалкам адпавядаюць яго жыццёвым патрэбам. Вось чаму ўсурыйскі янот так лёгка і хутка размножыўся ў нашай рэспубліцы.
— Цяпер на яго нават і паляванне дазволена,— закончыў свой расказ Віктар Фёдаравіч.
На волі ўсурыйскі янот днём спіць, а ўночы выходзіць на пошукі корму. Ён знішчае мышэй, слімакоў і розных шкодных насякомых. Ловіць ён таксама змей, жаб, яшчарак і дробную рыбу, есць ягады.
У вальеры на станцыі юных натуралістаў Палахлівец есць тое, што і Борка, толькі, вядома, значна менш. За час свайго жыцця на станцыі гадаванец юннатаў вырас, падужэў, поўсць на ім зрабілася густая, пушыстая і прыгожая.
Пад восень янотападобны сабака, як і барсук,
рооіцца сонны і вялы. Спіць ён зімою многа, але сон яго нямоцны. На некалькі дзён засынае ён толькі ў вялікі мароз ці ў завіруху.
Прыручаецца ўсурыйскі янот нялёгка, але Палахлівец прывык да свайго памяшкання, прывык да людзей.
Мянушка, якую звярок атрымаў у першыя дні свайго жыцця на станцыі, цяпер ужо і не падыходзіць яму, але новага імя юныя натуралісты так і не прыдумалі.
Заморскі госць
«Нячыстая сіла»
3 некаторага часу на двары ў калгасніка Язэпа Хведашчэні пачалі адбывацца дзіўныя рэчы.
Нехта краў яйкі з-пад курэй.
Потым знікла немаведама дзе малое кураня.
Куры былі так напалоханы, што не хацелі ісці ў куратнік. Цяжка было загнаць іх на ноч.
Нарэшце прапаў шчупак, якога злавіў сам Язэп у рэчцы. Шчупак ляжаў на лаўцы каля адчыненага акна.
На двор ніхто не заходзіў, а кошкі ў Язэпа няма. Шчупак, праўда, быў не надта вялікі. Страта, вядома, нязначная, але ўсё ж такі крыўдна! Галоўнае, што сам злавіў.
А за дзень перад гэтым нехта зняў талерку з міскі, якая стаяла на стале, і выпіў малако.
— Што такое? — дзівіўся Язэп.
Дзеці Язэпа, Міхась і Лена, сцвярджалі, быццам бачылі неяк вечарам на страсе пуні нейкую дзіўную істоту.
Міхась казаў, што ў яе былі рукі, як у чалавека, толькі чорныя ды маленькія, а Лена аж прысягала, што бачыла ў яе на галаве чорныя рожкі, а на твары чорную маску.
— Гэта, мусіць, нячыстая сіла,— катэгарычна заявіла старая бабка Хрысціна і адразу завойкала: —Божа мой, божа, няўжо гэта сам чорт з балота да нас унадзіўся?
Сам Язэп быў чалавек бывалы, цвярозага, практычнага розуму і ў нячыстую сілу не верыў.
— Чорт не чорт,— пярэчыў ён бабцы,— але чорт яго ведае, што гэта такое.
He верылі ў нячыстую сілу, вядома, і Міхась з Ленай. Яны вучыліся ў школе і былі піянерамі.
— Навошта чорту шчупак, малако і курыныя яйкі? — смяяліся дзеці.
Такім чынам, бабчыну версію ніхто не падтрымаў. Яна была рашуча адхілена як ненавуковая. Але хто ж гэта мог быць? Хто хатні злодзей?
На ўсякі выпадак Язэп абгледзеў куратнік і знайшоў дзірку, якая была працярэблена ў страсе. Далейшыя пошукі нічога не далі.
Сабак на двары ў Язэпа не было, і гаспадар узяў на некалькі дзён Жука ў суседа.
На світанні ўсе ў хаце прачнуліся ад жудаснага, поўнага роспачы брэху сабакі і выскачылі на двор. Там перад Язэпам і яго сям’ёй разыгралася незвычайная сцэна.
Каля пуні стаяў, натапырыўшы поўсць і выгнуўшы спіну, як кот, невядомы звярок, ростам з лісіцу. Пушысты хвост яго тырчаў угару, як комін.
Стаяў гэты звярок хоць і ў ваяўнічай позе, але вельмі спакойна, не выказваючы ніякіх адзнак страху. 3 вялікай вытрымкай і нават з цікавасцю сачыў ён за паводзінамі сабакі, які шалёна брахаў і скакаў перад ім, але не адважваўся кінуцца на незнаёмца.
Цяпер кожны мог пераканацца, што гэта не «нячыстая сіла» і не «чорт з балота». Што датычыцца чорных «рожкаў», якія нібыта бачыла Лена, то гэта былі не рожкі, а чорныя натапыраныя вушы.
На брэх Жука прыбеглі яшчэ два сабакі. Натхнёны з’яўленнем дапамогі, Жук перайшоў да актыўнага наступлення і кінуўся на звярка. Той спакойна чакаў. Толькі поўсць на яго спіне і пля-
чах узнялася яшчэ больш, як шчацінне. Ён ціха бурчаў і фыркаў.
Калі ж сабака наблізіўся, звярок раптам лёг на спіну, выставіўшы наперад усе чатыры лапы. Жук спыніўся над ім у нерашучасці. У тую ж хвіліну звярок учапіўся пярэднімі лапамі за шыю збянтэжанага сабакі, а заднімі за жывот і бакі і пачаў яго кусаць.
Перш чым Жук паспеў разабрацца ў сітуацыі, звярок апынуўся на спіне свайго ворага. Ухапіўшыся пярэднімі лапамі за вушы сабакі, незнаёмец кусаў яго зверху за морду.
Пачуўся жаласны енк Жука, поўны болю і роспачы. Астатнія сабакі, спалоханыя віскам сябра, кінуліся наўцёкі. За імі пабег з двара і Жук з дзіўным пушыстым седаком на спіне.
Калі сабака параўняўся са старой ліпай, што расла каля плота, невядомы звярок саскочыў з яго і ўзлез на дрэва. Схаваўшыся там у густым лісці, ён звесіў уніз галаву і насмешліва глядзеў услед Жуку, які ляцеў па вясковай вуліцы, узнімаючы клубы пылу.
Язэп з дзецьмі падбеглі да дрэва.
Звярок асцярожна пайшоў па суку, трымаючы выцягнуты хвост крыху ўгору. Дзеці сачылі за кожным яго рухам, як зачараваныя. Раптам звярок павіс на адных толькі пярэдніх лапах, як на руках. Перабіраючы імі, нібы акрабат, ён спрытна дабраўся да тонкага канца сука, а там, разгойдаўшыся і ўзмахнуўшы хвастом, перакінуўся на суседняе дрэва. Дрэў паблізу больш не было. Звярок спусціўся па ствале ўніз, перабег цераз лугавінку і знік у лесе.
Усё гэта адбылося ў адно імгненне, але дзеці паспелі заўважыць, што ў звярка пушыстае футра шэра-жаўтавата'га колеру, а на хвасце некалькі шырокіх цёмных кольцаў.
— Тата, гэта малпа? — няўпэўнена запытаўся ў бацькі Міхась.
Язэп пачухаў патыліцу.
— He,— адказаў ён нарэшце пасля невялікага роздуму.— Адкуль тут можа быць малпа?
— Можа, са звярынца ўцякла? — выказала свае меркаванні Лена.
Язэп нічога не адказаў.
— Тады хто ж ён такі? — не адступаў Міхась.
— He ведаю,— прызнаўся Язэп.— Ніколі гэтакіх не бачыў. Гэта не тхор, не куніца, не ліса, не барсук, а больш мне ніхто такі не вядомы.
Падумаўшы яшчэ з хвіліну, Язэп дадаў:
— Падобны ён крыху на ўсурыйскага сабаку, які цяпер і ў нас, на Палессі, сустракаецца. Я сам бачыў, як адзін паляўнічы забіў, але ж той павольны, няспрытны і па дрэвах лазіць не ўмее.
Доўга яшчэ абмяркоўвалася ў сям’і Язэпа Хведашчэні гэтае здарэнне. Доўга пільнавалі дзеці незнаёмага звярка на двары, каля пуні, але дарэмна. Пасля сутычкі з сабакам начныя візіты невядомага госця спыніліся.
Начны бадзяга
Калі я пачуў ад Язэпа і яго дзяцей пра невядомага звярка, у мяне з’явілася адразу пэўная здагадка, тым больш што я ведаў сёе-тое, чаго не ведалі мае знаёмыя і што магло мець некаторае
дачыненне да падзей на двары. Але здагадку неабходна было праверыць. Таму я нічога не сказаў і пайшоў аглядаць навакольную мясцовасць.
Хата Язэпа Хведашчэні была ў вёсцы самай крайняй. Адразу за сядзібай пачынаўся лес. Пад самы двор падступалі старыя дубы і ліпы.
Увесь бліжэйшы ўзгорак за хатай быў пакрыты змешаным лесам. Тут раслі бярозы, сосны, асіны, рабіны, алешнік, але пераважалі дубы — старыя, дуплаватыя, разгалістыя. Далей за лясістым узгоркам, «востравам», як тут кажуць, цягнулася балота.
Я знаёміўся з наваколлем, звяртаючы асаблівую ўвагу на старыя дрэвы. Так, усё, як я і думаў!
Мясцовасць вельмі падыходзіла для звярка, які наведваў двор Язэпа.
Цяпер заставалася толькі ўбачыць яго самога і пераканацца ў правільнасці сваёй здагадкі.
Познім кастрычніцкім вечарам, свежым, але сухім, я пайшоў на тое месца, якое выбраў учора для свайго назіральнага пункта. Гэта быў невысокі ўзгорак, на якім раслі старыя дубы з раскідзістымі кронамі.
Тут я і заняў пазіцыю з такім разлікам, каб гэтыя дрэвы знаходзіліся цалкам у полі майго зроку.
Я ўзяў з сабою электрычны ліхтарык, але патрэбы ў ім пакуль што не было. Хутка з’явіўся на цёмным небе поўны месяц і асвяціў невялікую лугавінку, дубы, кусты алешніку і бераг ручая, за якім пачыналася балота.
Трэба набрацца цярплівасці, чакаць і не варушыцца.
Вакол пануе непарушны спакой восеньскай ночы. Пахне скошанай травой і сухім, пажоўклым лісцем. Знізу, ад балота, цягне вільгаццю. Паблісквае цёмная, пасярэбраная месяцам вада. Чорныя сілуэты магутных дрэў вылучаюцца ў
таямнічым святле месяца. Ціха дрэмлюць красуні бярозы, асілкі дубы. Hi гуку не чуваць на гэтым лясістым узвышшы сярод бясконцай балоцістай нізіны.
Мінула гадзіна, а можа, і болей.
У густым лісці аднаго з дубоў нешта злёгку зашамацела. Штосьці цёмнае аддзялілася ад кучаравай кроны. Вось яно мільганула на тоўстым суку, набыўшы абрысы жывой істоты. Бліснулі ў святле месяца жвавыя вочкі на цёмнай, вострай мордачцы.
Звярок спусціўся з дрэва, чапляючыся лапамі за кару тоўстага ствала, знік у чорным цяні, які лажыўся ад дуба на зямлю, але адразу з’явіўся зноў і пайшоў па вільготнай траве ўніз да ручая.
Ён ішоў павольна, апусціўшы галаву і хвост. Але вось нешта прыцягнула яго ўвагу. Ён увесь падабраўся, вушы яго натапырыліся, рухі зрабіліся лёгкімі і спрытнымі. На хвіліну ён спыніўся і ўзняў галаву, прынюхваючыся да паветра.
Падышоўшы да вады, звярок уважліва агледзеў бераг. Пачуўся лёгкі ўсплёск. Пярэднія лапкі звярок апусціў у ваду. Там ён схапіў, нібы рукамі, ракавінку, раскрыў яе створкі, выцягнуў малюска, агледзеў яго, папаласкаў у вадзе і тады толькі з’еў.
Усё зразумела. Сумненняў быць не можа. Здагадка пацвердзілася. Гэта — амерыканскі янот, далёкі заморскі госць. He хто іншы, як ён. Нездарма называюць я'го яшчэ і паласкуном, бо ён мае дзіўную звычку мыць і паласкаць сваю здабычу, перш чым яе з’есці.
Сэрца маё моцна закалацілася. 3 цяжкасцю суняў я сваё хваляванне. Нарэшце давялося мне ўбачыць у лесе янота, і не дзе-небудзь у даліне Місісіпі, сярод зараснікаў ліян, а ў нас, на Беларускім Палессі!
Цяпер я смела магу сказаць Язэпу і яго дзецям, хто быў іх начны госць.
Янот і янотападобны сабака
Янот тым часам увайшоў у ручай і, стоячы па бруха ў вадзе, вышукваў нешта ў густой твані. Потым ён вылез на бераг, страсянуўся, пачысціўся, пайшоў уздоўж берага і знік за кустамі.
Я гляджу яму ўслед і думаю: чым тлумачыцца знешняе падабенства паласкуна з усурыйскім янотападобным сабакам?
Гэтае падабенства заключаецца не толькі ў колеры пушыстага і трывалага футра, у аднолькавым росце і агульным выглядзе, але нават і ў такіх дробных дэталях, як чорныя «акуляры» вакол вачэй і бакенбарды па баках морды.
Між тым усурыйскі янотападобны сабака належыць, як сведчыць аб гэтым і яго назва, да сямейства сабак, а паласкун з’яўляецца адзіным прадстаўніком самастойнага сямейства янотавых. Бліжэйшы родзіч янота, як гэта ні дзіўна, мядзведзь. Нездарма ў Амерыцы янота называюць часам малым мядзведзем з вялікім хвастом ці малодшым братам мядзведзя.
Знешняе падабенства паміж усурыйскім янотападобным сабакам і сапраўдным амерыканскім янотам выклікана, відавочна, тым, што абодва гэтыя звяркі сфарміраваліся ў аднолькавых прыродных умовах і што спосаб жыцця ў іх аднолькавы. Абодва яны жывуць у мясцовасцях з пералескамі, балотамі і вадаёмамі, на паляванне вы-
ходзяць уночы, ядуць усё, што могуць знайсці, але найбольш жаб, ракаў, малюскаў, насякомых, кладуцца на зіму спаць. Розніца толькі ў тым, што янотападобны сабака, як і ўсе яго родзічы, не ўмее лазіць па дрэвах.
У аднолькавых прыродных умовах стварыўся аднолькавы знешні выгляд у двух звяркоў, якія належаць да розных сямействаў і жывуць далёка адзін ад аднаго, на супрацьлеглых кантынентах, падзеленых Ціхім акіянам. Пра гэта я думаў, назіраючы ў кустах на ўзгорку за янотам.
Першае знаёмства
Раніцой я вярнуўся ў хату і паведаміў пра вынікі сваіх начных назіранняў.
Міхася і Лену гэта не задаволіла.
— Але якім жа чынам трапіў янот на Палессе? Як апынуўся ў нас? — пыталіся яны ў адзін голас.
Прыйшлося расказаць ім падрабязна пра гісторыю з’яўлення амерыканскага звера ў ваколіцах Петрыкава.
Упершыню я ўбачыў янота ў Ленінградскім заалагічным садзе, калі яшчэ быў хлапчуком. Мяне зацікавіў гэты рухавы звярок з хітраватай мордачкай, пушыстым паласатым хвастом і чорнымі лапкамі, падобнымі на рукі.
Я мог гадзінамі стаяць каля вальеры з янотам і глядзець, якія штукі ён вырабляе, як лазіць па дрэве, як мыецца ў місцы з вадой і як палошча корм, перш чым яго з’есці.
Я прачытаў пра янота ўсё, што мог дастаць, даведаўся аб яго жыцці і звычках.
У Амерыцы на янота палююць ноччу, з ліхтаром і сабакамі. Спецыяльна трэніраваныя сабакі знаходзяць янота па слядах у лесе і гоняць звярка з дрэва на дрэва, пакуль паляўнічы яго не застрэліць.
Маладыя яноты хутка прыручаюцца, прывыкаюць да чалавека і робяцца зусім свойскімі.
Амерыканскія фермеры, мусіць, нездарма любяць, калі ў лясах па суседству жывуць яноты, бо гэтыя звяркі знішчаюць нямала насякомых, шкодных для сельскай гаспадаркі.
Футра янота, добрае, густое і цёплае, мае промыславае значэнне. Як часта я шкадаваў, што ў нашых лясах няма такога звярка!
А што, калі прывезці з-за акіяна некалькі дзесяткаў янотаў і выпусціць іх у нас на волю? Хай жывуць і размнажаюцца!
Як добра было б, калі б янот прыжыўся ў ваколіцах Ленінграда, Масквы, Мінска і зрабіўся нашым, тутэйшым зверам! Ён быў бы і для нас карысны.
Я часта думаў аб гэтым, стоячы перад вальерай. Тады гэта здавалася нязбытнай марай, дзіцячай фантазіяй, якой не суджана здзейсніцца. I калі я казаў пра свой праект сябрам, усе толькі смяяліся.
Мінула шмат год. I вось надышоў час, калі мара майго дзяцінства ажыццявілася!
У нашай краіне пачалі праводзіць вопыты па акліматызацыі амерыканскіх янотаў, прывезеных з-за мяжы. Невялікія партыі заморскіх звяркоў, выпушчаныя ў 1936 годзе ў Кіргізіі, а ў 1941 годзе ў Азербайджане, прыжыліся там добра. 120
Вопыт гэтых першых выпускаў паказаў, што развядзенне янота на волі, у прыродных умовах, можна праводзіць у больш шырокіх маштабах і не толькі на поўдні. Надышла чарга і да Беларусі.
У верасні 1954 года ў Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці былі прывезены пяцьдзесят два яноты-паласкуны і выпушчаны ў Снядзінскім лясніцтве.
Звярок, які аблюбаваў двор Язэпа Хведашчэні, быў адным з гэтых янотаў.
На новым месцы
Мяне зацікавіў лёс начнога бадзягі.
Я пачаў збіраць звесткі аб ім у леснікоў і паляўнічых. I вось паступова ўдалося аднавіць гісторыю яго прыгод на новым месцы.
Пакінуўшы клеткі, у якіх яны былі прывезены, яноты адразу залезлі на бліжэйшыя дрэвы.
На працягу некалькіх дзён заморскія госці трымаліся разам непадалёку ад палянкі, дзе іх выпусцілі. Яны хутка прызвычаіліся да новых умоў і лёгка знаходзілі сабе корм.
На пяты дзень на палянцы нікога не засталося. Усе яноты разбрыліся між азёрамі Бабровае, Любень, Доўгае.
Наш янот пакінуў паляну адным з першых. Гэта быў малады, дужы і спрытны звярок. Sa-
хапіўшыся лоўляй жаб, якія сустракаліся тут ледзь не на кожным кроку, ён прасоўваўся ўсё далей і далей.
Нарадзіўся ён і вырас у цэнтры вялікага і шумнага горада, у вальеры заапарка, і таму амаль не баяўся людзей. Бацькі яго таксама нарадзіліся ў клетцы. На волі ён ніколі не жыў. Усё тут было для яго новым, невядомым, нязвыклым і адначасова блізкім, родным.
Яго хвалявалі пахі лесу. Узрушаны, праціскаўся ён скрозь густы хмызняк, перабягаў па трухлявых калодах, лазіў па дрэвах.
Да гэтаіа часу ніколі не даводзілася яму самому здабываць сабе корм. Ніхто і ніколі не вучыў яго гэтаму. У вальеры ён прывык есці з кармушкі гатовы харч, які прыносіў яму чалавек.
Тым не менш, апынуўшыся ў лесе, у тых умовах, у якіх жылі незлічоныя пакаленні яго дзікіх продкаў, ён адчуваў сябе гэтак жа прывольна і ўпэўнена, як і яны.
Вялікая сіла спадчыннага інстынкту, якая дасталася яму ад дзядоў і прадзедаў і якая замяняе зверу розум, абудзілася ў ім і падказвала, што трэба рабіць у тым ці іншым выпадку.
Ніхто і ніколі не вучыў яго, дзе трэба шукаць ракаў, але ён адразу пасля з’яўлення свайго ў Снядзінскім лесе беспамылкова знаходзіў іх у цёмнай вадзе, у норках пад берагам.
Ён нават і не глядзеў пры гэтым на ваду. Зоркія вочы яго пазіралі наўкол, вострыя вушкі прыслухоўваліся да лясной цішы, а спрытныя рухавыя пальцы намацвалі тым часам здабычу і выцягвалі яе з вады на бераг.
Спаў ён днём і толькі на дрэвах. Лежачы на тоўстым суку каля ствала, ён любіў грэцца на сонцы, а начамі выходзіў на паляванне і вандраваў па ваколіцах.
Неўзабаве янот знайшоў сабе надзейнае сховішча ў дупле старога дуба. I гэтаму яго таксама 122
ніхто не вучыў, але ён здолеў знайсці тое, што яму было трэба.
Дупло знаходзілася даволі высока, метры за чатыры ад зямлі. Прасторнае ўнутры, глыбінёй метра паўтара, яно мела параўнальна невялікую адтуліну. На дне дупла было многа парахні, ляжаць на якой было цёпла і мякка.
Стары дуплаваты дуб, які стаў добрым і надзейным прытулкам янота, узвышаўся на ўзгорку. Унізе цурчаў, ледзь чутна спяваючы сваю лагодную песеньку, празрысты ручай. Крыху далей знаходзілася возера. Там было многа жаб, і малых і вялікіх. У цёмнай вадзе затокі хаваліся буйныя ракі.
На ўзгорку раслі чарніцы. У норках пад каранямі дрэў жылі мышы. Каля старых, збуцвелых пнёў янот знаходзіў слімакоў, жукоў, чарвей і розных насякомых. Пад дубам ён збіраў жалуды.
Здабычы хапала, бо ён быў зверам усяедным, і ўсё, што ён знаходзіў, ішло яму на патрэбу. Умовы для жыцця былі спрыяльныя, і бяздомны бадзяга застаўся тут надоўга.
Азнаёміўшыся з мясцовасцю, ён перш за ўсё, як і кожны прыстойны янот, адзначыў граніцы сваіх уладанняў, свайго паляўнічага ўчастка. Для гэтай мэты яму служыла густая і тлустая вадкасць з залозак каля хваста.
Цікаўны ад прыроды, наш янот заглянуў неяк на двор Язэпа. Ласункі, якія ён здабыў, яму спадабаліся. Ён пачаў наведвацца туды часта, пакуль вядомая нам сутычка з сабакам не паклала канец гэтым забавам. Рыхтуючыся да зімы, янот зрабіўся гладкім і тоўстым. Густое, цёплае футра і тлушч, назапашаны пад скурай, ахоўвалі яго ад холаду восеньскіх начэй.
Восень непрыкметна перайшла ў зіму. Выпаў снег. Тоўсты і сонны янот залёг у дупло, скруціўся ў клубок, накрыўся пушыстым хвастом і праспаў, як мядзведзь, амаль тры месяцы.
Першае пакаленне
У пачатку красавіка янот пакінуў сваё логава. Снег на ўзгорку сышоў, усюды чарнела зямля. Балота ў нізіне ператварылася ў возера. У вялікіх лужынах, якія засталіся пасля паводкі, плавалі маленькія рыбкі. 3 твані павылазілі жабы.
3 некаторага часу янота ахапіла незвычайнае хваляванне, нейкае дзіўнае, невядомае дагэтуль узбуджэнне. Ён не знаходзіў сабе месца. Адзіноцтва яму надакучыла, і ён усюды шукаў падобных сабе.
Блукаючы па лесе, ён неяк на досвітку абапёрся пярэднімі лапамі на зялёную ад моху калоду і, узняўшы ўверх вострую мордачку, выказаў свае пачуцці і настрой у працяглым, прарэзлівым спеве, падобным на крык савы.
Далёка па наваколлі пачуўся — такі нехарактэрны для беларускага лесу — прызыўны кліч янота-паласкуна, ад гукаў якога не можа не затрымцець сэрца кожнага сапраўднага аматара прыроды.
I ўсе жыхары лесу здзіўлена прыслухоўваліся да гэтых незнаёмых гукаў.
Янот абарваў свой спеў на самай высокай ноце і таксама прыслухаўся. Потым паўтарыў яшчэ раз.
У адказ на свой заклік ён пачуў здалёку слабы водгук такой жа песні. Узрушаны, янот пабег
у той бок і хутка сустрэўся з маладой самкай аднаго з ім узросту.
3 гэтага часу яны пачалі вандраваць удваіх. Стары дуб на ўзгорку, у дупле якога жыў янот, заўсёды заставаўся ў цэнтры іх паляўнічага ўчастка.
Янот паказаў сваёй сяброўцы дупло, і яна, відаць, ухваліла «кватэру». Праз некаторы час у дупле з’явілася шэсць маленькіх сляпых яноцікаў, падобных на круглыя пушыстыя шары.
Бачыць малыя пачалі праз два тыдні пасля нараджэння, а яшчэ праз месяц увесь прыплод у поўным складзе вылазіў ужо з дупла і грэўся пад наглядам маці на сонцы.
Цяпер наш янот стаяў на чале цэлай сям’і. Калі малыя падраслі, маці пачала вадзіць іх з сабою на паляванне. Пакуль яна вучыла іх лавіць жаб і раскрываць цвёрдыя створкі ракавін-бяззубак, бацька заўсёды быў на варце. Пільна сачыў ён за наваколлем, ахоўваючы сваіх блізкіх ад магчымай небяспекі.
Калі хто-небудзь з малых аддаляўся ад астатніх, янот нездаволена бурчаў, і неслух спяшаўся дагнаць сям’ю і далучыцца да братоў і сясцёр.
Пад восень маладыя яноты ўжо не адрозніваліся па выгляду ад дарослых, але заставаліся паранейшаму з бацькамі.
Калі надышла зіма, уся дружная сям’я лягла спаць разам у дупле старога дуба. Усім там хапіла месца. Хоць і цесна было, але ж затое цёпла. Так яны і перазімавалі.
Ранняй вясной у дупле засталіся толькі бацька і маці. Моладзь разбрылася па наваколлі шукаць сабе вольных паляўнічых участкаў.
Для маладых янотаў, якія нарадзіліся і выраслі ў дупле старога дуба, Снядзінскі лес быў радзімай. Вясёлым звяркам і не магло, зразумела, прыйсці ў галаву, што яны належаць да першага пакалення янотаў Палесся.
Ці прьіжывуцца ў нас гэтыя пушыстыя рухавыя звяркі, апаэтызаваныя вуснай народнай творчасцю індзейцаў? Ці здолеюць яны акліматызавацца і размножыцца ў беларускіх лясах? Ці зробяцца характэрнымі прадстаўнікамі мясцовай фауны? Ці набудуць промыславае значэнне ў паляўнічай гаспадарцы рэспублікі?
На гэта адкажуць далейшыя назіранні. Іх вядуць леснікі і паляўнічыя, а разам з імі робяць, што могуць, і Міхась з Ленай.
Дзеці вельмі цікавяцца янотамі і ў вольны ад школы час акуратна адзначаюць у спецыяльным сшытку ўсё, што чуюць пра паласкуноў у Сня^ дзінскім лясніцтве.
На сініх азёрах
Індзеец Куанеб
Пра існаванне на свеце андатры я даведаўся ўпершыню з аповесці «Рольф у лясах» канадскага пісьменніка і мастака Эрнста Сетана-Томпсана. Я вельмі яго любіў за тонкае разуменне прыроды і веданне жывёл.
Быў я тады хлапчуком, але мне запомніліся надоўга старонкі цікавай кнігі, на якіх расказвалася пра паляванне старога індзейца на невядомага мне звярка з дзіўнай назвай — андатра.
Школьныя ўрокі на заўтра падрыхтаваны, за акном шуміць халодны лістападаўскі дождж, a на стале даўно разгорнута кніга пра адважнага і чыстага душою індзейца Куанеба, пра бяздомнага хлапчука Рольфа, якога ён прытуліў, і пра іх жыццё ў лесе. Непрыкметна ляціць час, у скупым святле газавай лямпы паспешна гартаецца старонка за старонкай, і сцены пакоя нібы рассоўваюцца, і перад вачамі ўзнікаюць чароўныя вобразы дзікай прыроды. Паўстае, як жывая, постаць старога паляўнічага, спрытнага і маўклівага, з цёмным, чырванаскурым тварам, са стрэльбаю ў мускулістых руках.
...Вось ён ідзе па беразе невялікага ляснога азярка і вострым, як у сокала, позіркам аглядае лёд, які яшчэ трымаецца па краях затокі. Каля самай вады ён бачыць на лёдзе нешта цёмнае.
Гэта — андатра.
Паўзком падбіраецца паляўнічы ўздоўж берага. Апынуўшыся на адлегласці стрэлу ад звярка, ён бярэцца за зброю сваіх бацькоў — лук і стрэлы.
Да канца стралы індзеец прывязвае вяроўку. Потым скручвае вяроўку кальцом і нацягвае лук. Страла паляцела, пацягнула за сабою вяроўку і трапіла ў цела звярка. Калі б ён стрэліў у андатру са стрэльбы, звярок мог бы і не трапіць яму ў рукі.
Куанеб вярнуўся ў свой вігвам, зняў з андатры шкурку і павесіў сушыць на дрэве, а мяса пакінуў сабе на абед...
Так палявалі на андатру ў лясах Канады ў даўно мінулыя часы. Лавілі яе і пры дапамозе пастак. У пасёлку індзеец Куанеб мяняў здабытыя андатравыя шкуркі на тытунь, чай і цукар.
Больш нічога не было сказана ў кніжцы пра андатру, але карціна, апісаная Сетанам-Томпсанам, стаяла ў мяне перад вачамі, і невядомы звярок застаўся надоўга ў маёй памяці.
У тыя далёкія гады маленства мне і ў галаву не прыходзіла, што я змагу калі-небудзь убачыць андатру: у Еўропе яна, як вядома, не жыве.
Непрыкметна праляцелі гады, за плячамі застаўся немалы жыццёвы шлях. I раптам мне давялося сустрэцца з андатрай. Для гэтага зусім не трэба быйо садзіцца на параход і пераплываць акіян. He трэба было і ляцець на самалёце. Для таго каб назіраць за жыццём заморскага звярка ў прыродных умовах, варта было толькі сесці ў звычайную аўтамашыну і паехаць у... Браслаўскі раён. Падарожжа, трэба прызнаць, не вельмі далёкае і не вельмі складанае.
Калі б мне хто-небудзь сказаў пра такую магчымасць у дні майго маленства, я ніколі б гэтаму не паверыў. Занадта вялікая была тады адлегласць паміж рэальным жыццём і кніжнай фантазіяй.
Карысны звярок
Але што ж гэта за звярок — андатра? I якім чынам апынуўся ён на Беларусі? Ці варта ім цікавіцца? I чаму, каб яго ўбачыць, трэба ехаць у Браслаў?
На гэтыя пытанні, якія могуць узнікнуць у чытача, я пастараюся адказаць падрабязна.
Андатра належыць да грызуноў. Яна жыве і корміцца ў вадзе, у балоцістых мясцовасцях.
Радзіма андатры — Канада і Злучаныя Штаты Паўночнай Амерыкі. He так даўно яна вадзілася толькі там і больш нідзе. Індзейцы палявалі на андатру задоўга да з’яўлення ў Амерыцы еўрапейцаў. У далейшым промыславае здабыванне андатравых шкурак набыло шырокі характар. Спецыялісты падлічылі, што па колькасці шкурак, здабытых на працягу года, андатра займае сярод пушных звяроў трэцяе месца ў свеце.
У пачатку XX стагоддзя ўзнікла зацікаўленасць да андатры як да промыславага звярка і ў еўрапейскіх краінах. У 1905 годзе першыя некалькі пар андатраў былі прывезены з Амерыкі ў Чэхаславакію і выпушчаны на волю ў ваколіцах Прагі. Патомкі гэтых звяркоў рассяліліся амаль па ўсіх краінах Еўропы. У 1922 годзе андатра была выпушчана ў Фінляндыі, адкуль сама перабралася ў ваколіцы Ленінграда. У 1925 годзе яна з’явілася ў Польшчы, а ў 1928 годзе — у Францыі.
Некалькі сот андатраў былі прывезены ў 1929 годзе з Амерыкі ў Савецкі Саюз. Цяпер на прасторах нашай Радзімы андатра сустракаецца ў прыродных умовах ад Карэліі да Казахстана.
Футра андатры недарагое, прыгожае, мяккае і трывалае. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца андатравыя шапкі, якія не баяцца ні снегу, ні дажджу. Попыт на іх увесь час павялічваецца.
У пяцідзесятых гадах пачалося планавае засяленне андатраю вадаёмаў Беларусі. Умовы для яе тут вельмі спрыяльныя. Асабліва добра прыжыліся андатры ў азёрах Браслаўшчыны. Па волі чалавека жывёльны свет Беларусі ўзбагаціўся яшчэ адным новым дзікім пушным звярком, карысным для народнай гаспадаркі.
Вось што такое андатра, вось чаму яна варта ўвагі, і вось чаму я паехаў у Браслаў.
Замкавая гара
Раніца была пахмурная і халаднаватая.
Я прачнуўся ў маленькім пакойчыку раённай гасцініцы і адразу пайшоў знаёміцца са старажытным, але новым для мяне горадам.
Браслаў раскінуўся на перашыйку між азёрамі. Адна з дзвюх яго асноўных вуліц — Савецкая — цягнецца па беразе возера Навяты. Другая, паралельная першай, Ленінская — уздоўж возера Дрывяты.
Паміж гэтымі вуліцамі высіцца пасярод перашыйку гара, на якой знаходзіўся калісьці замак. Ён быў пабудаваны ў часы полацкага князя Брачыслава, між 1001 і 1054 гадамі. Па імені князя горад і называўся раней — Брачыслаўль, а потым і да нашага часу — Браслаў.
Замак, як відаць, быў вялікі. Магчыма, на гары былі нават два замкі. Цяпер тут нічога няма, акрамя абеліска, устаноўленага на сродкі мясцовага насельніцтва ў памяць папулярнага на Браслаўшчыне ўрача Нарбута. Унізе захаваліся па схілах нязначныя рэшткі мураванай сцяны, якая апаясвала калісьці ўсю гару. Характэрная сярэдневяковая кладка з каменю і цэглы нагадвае рэшткі замка Гедыміна ў Вільнюсе.
У стратэгічных адносінах месца для Браслаўскага замка было выбрана ўдала. Гара пануе над ваколіцамі. 3 вышыні замчышча далёка відаць усё наваколле. Подступы да Браслава лёгка было абараняць. Аховай служылі водныя прасторы.
Вада акружае горад амаль з усіх бакоў. Уражанне такое, быццам знаходзішся на востраве. 3 вяршыні гары відаць на даляглядзе цэлы ланцуг азёр, малых і вялікіх, даўгіх і круглых. Рэчка Друйка звязвае іх, як пацеркі, у адну агульную водную сістэму. Іх тут каля трохсот. Край сініх азёр — так называюць Браслаўшчыну.
Духам старажытных паданняў веяла ад гэтай мясцовасці. Я стаяў на высокай гары, глядзеў на замчышча, на бліскучыя люстры азёр, і думкі мае перанесліся ў нейкі казачны свет. У памяці ўзнікді радкі летапісаў, паўсталі вобразы «Слова аб палку Ігаравым», эпізоды напаўміфічнага жыцця князя Усяслава Чарадзея.
Але на гэты раз мяне цікавілі не старадаўнія руіны і звязаныя з імі паданні, не рамантыка гісторыі. Мэта майго падарожжа — андатра. I я спусціўся па вузкай і крутой сцежцы ўніз, на гарадскую вуліцу.
Перад школай
Мне сказалі, што ў Браславе андатру доўга шукаць не трэба. Звяркоў тут развялося так многа, што яны жывуць нават у самым горадзе.
— Іх можна бачыць на маленькім азярку перад школай,— так мне сказалі ў рэдакцыі раённай газеты.
Я ішоў і любаваўся маляўнічым гарадком. Вуліцы з плітачнымі тратуарамі, з прыгожымі домікамі ў густой зеляніне садоў віюцца між узгоркаў. У садах квітнеюць яблыні, грушы, вішні. Усюды пахне бэзам і язмінам. Усюды ліпы, клёны і сосны.
Сярэднюю школу № 1 я знайшоў даволі хутка. Знаходзіцца яна ў самым канцы пясчанай Чырвонаармейскай вуліцы, на ўзгорку пад маладымі соснамі.
Вакол драўлянага будынка школы квітнее сад. Сярод дрэў стаяць вуллі з пчоламі. На двары, пад соснамі,— сталы, лаўкі для заняткаў на вольным паветры.
Перад школай зіхаціць у нізінцы невялікае азярко. 3 усіх бакоў наступае на вадзяное люстра густая зялёная расліннасць.
Пройдзе яшчэ некаторы час, і азярко ператворыцца ў балота.
Я падыходжу да вады.
Бераг азярка тарфяністы. У ярка-зялёнай сакавітай траве жаўцеюць адуванчыкі. Каля вады бялеюць ландышы. 3 супрацьлеглага боку азярко ледзь не да паловы зарасло рагозам. Дзе-нідзе высяцца сцяблы чароту.
Пасярод азярка я заўважыў некалькі хатак андатры. Яны ўзвышаюцца над вадою, як маленькія астраўкі. Пакрытыя жоўтымі сухімі сцябламі рагозу, яны з выгляду вельмі падобны на бабровыя хаткі, толькі значна меншыя памерам. Па хатках весела скачуць шпакі. Нізка над вадою лятаюць ластаўкі.
Каля самага азярка стаяць на пясчаным узгорку дамы. Агароды спускаюцца па схілах ледзь не да самай вады. Каля кладкі плёскаюцца ў вадзе белыя качкі. Тут жа пасвіцца на беразе стрыножаны конь.
Такое блізкае суседства з чалавечым жыллём, з свойскай жывёлай і птушкай андатру, відаць, зусім не трывожыць.
На азярку можна ўсюды заўважыць сляды яе дзейнасці.
Пянькамі тырчаць сцяблы рагозу, як нажом, зрэзаныя вострымі зубамі андатры крыху вышэй паверхні вады. Зараснікі рагозу няроўныя — у адным месцы яны густыя, а ў другім нібы выстрыжаныя.
3 дома, каля якога я стаю, выскачыў хлапчук гадоў трынаццаці.
Ён падыходзіць да мяне і з цікаўнасцю глядзіць на незнаёмага чалавека.
— Што гэта такое? — пытаюся я і паказваю, нібы нічога не ведаючы, на хаткі андатры.
Хлапчук ажывіўся.
— Гэта андатравыя хаткі,— адказвае ён і, не чакаючы далейшых пытанняў, тлумачыць мне, што гэта за звярок і адкуль ён узяўся.
Завуць хлапчука Уладзікам, жыве ён у доме каля возера, а вучыцца ў школе насупраць.
— А сам ты бачыў андатру?
Хлапчук смяецца, паціскае плячамі. Пытанне здаецца яму недарэчным:
— Кожны дзень!.. Пад вечар яны заўсёды вылазяць з хатак і плаваюць. Тады іх і можна бачыць.
— А людзей хіба не баяцца?
— He. Іх тут ніхто не чапае, вось яны і не баяцца.
— А на агародах не шкодзяць?
— Што вы! — здзівіўся хлапчук.— Яны кормяцца толькі тым, што расце ў возеры. Калі якая і выйдзе на бераг, то ад вады далёка не адыходзіць. Па зямлі яны хутка рухацца не могуць. He тое, што ў вадзе. Летась адна андатра выйшла на бераг, тады яшчэ лёд не ўсюды сышоў, дык яе наш сабака злавіў. Я кінуўся да яго, хацеў адняць, толькі не паспеў. Сабака яе задушыў.
— Дзе ж ты яе падзеў?
— Мы з хлопцамі аднеслі мёртвую андатру ў школу, і настаўнік Мікалай Антонавіч зняў з яе шкурку. Яна і зараз захоўваецца.
— Ці даўно жывуць андатры на гэтым азярку?
— Трэці год,— адказаў хлапчук.— Як прывезлі іх аднекуль, каб выпусціць у возера Цно, то нейкі дзядзька ўзяў самца і самку ды пусціў іх сюды, перад нашай школай, каб паглядзець, што з гэтага будзе, а яны тут і прыжыліся. Спачатку была ў іх на азярку адна хатка, а цяпер аж дзевяць. Адсюль не ўсе відаць, але я вам магу і з таго боку паказаць. Можаце падлічыць, калі хочаце.
Я падлічыў разам з Уладзікам. Хатак сапраўды дзевяць.
Хлапчук задаволены.
— Іх тут усюды многа, на ўсіх азёрах,— гаворыць ён, і шчырая радасць гучыць у яго сло-
вах,— але болып за ўсё на Друйцы, каля Заборных гумнаў.
— Заборныя гумны?—перапытаў я.— Што ж гэта такое і як туды трапіць?
— Так называецца ў нас ускраіна горада, у самым канцы Ленінскай вуліцы,— удакладніў мой субяседнік.
Ён паказаў мне напрамак і дадаў:
— Калі вы так цікавіцеся, то трэба вам пагаварыць з настаўнікам. Мікалай Антонавіч усё пра іх ведае.
— Дзе ж яго знайсці?
— Ён жыве ў канцы Савецкай вуліцы, у фінскім доміку, каля аптэкі.
Сёння нядзеля, школа закрыта, і знайсці Мікалая Антонавіча можна было толькі дома. Я хутка адшукаў яго па адрасу, які мне даў Уладзік.
Настаўнік толькі што прыйшоў з кіно. Гэта быў жвавы і гаваркі чалавек гадоў каля трыццаці пяці.
Скончыўшы Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, ён вярнуўся ў свой родны горад і выкладае прыродазнаўства ў той самай сярэдняй школе, каля маленькага азярка, у якой вучыўся калісьці і сам.
Мікалай Антонавіч вельмі любіць Браслаў і яго ваколіцы.
Адразу і нават ахвотна згадзіўся ён паехаць са мною на рэчку Друйку і паказаць месцы, заселеныя андатрай.
Мы выйшлі з доміка, у якім ён жыве, і паехалі ў самы канец горада. Апошнія хаты ўскраіны засталіся ззаду.
— Вось гэта і ёсць Заборныя гумны,— сказаў Мікалай Антонавіч.— Мой вучань даў вам правільны арыенцір.
Рэчка Друйка
Пераехаўшы па драўляным мосце цераз Друйку, мы пакінулі машыну на дарозе і пайшлі па балоцістай пойме.
Друйка, невялікая рэчка з павольнай плынню, злучае азёры вакол Браслава з Заходняй Дзвіной. Пойма ў Друйкі вельмі шырокая. Вясной, у час паводкі, яна ўся затапляецца вадою, зліваючыся ў адно цэлае з возерам Цно, якое пачынаецца адразу за мостам, які мы толькі што праехалі.
Мы ідзём паўз бераг рэчкі, якая густа зарасла рагозам, асакой і чаротам.
— У Друйцы шмат вугроў,— гаворыць мой спадарожнік.
Вакол пануе незвычайная цішыня. Падышоўшы да шырокага плёса, за якім пачынаецца паварот рэчкі, мы спыніліся.
— Андатра асабліва любіць рагоз,— ціха сказаў Мікалай Антонавіч.— Тут для яе сапраўдны рай. Кармавыя ўгоддзі выключна багатыя, вады ўсюды многа, умовы для існавання і размнажэння вельмі спрыяльныя. Вясной тут можна бачыць андатру не толькі вечарам, але і днём. У гэты час адбываецца ў іх шлюбны перыяд і рассяленне, узнікаюць новыя сем’і, якія шукаюць сабе вольныя месцы для жылля. На працягу сакавіка і красавіка андатры праяўляюць вялікую актыў-
насць і плаваюць усюды і днём, і ноччу. На сухіх берагах, яны, як і бабры, жывуць у норах, а на балоцістых месцах будуюць сабе хаткі.
Настаўнік уважліва глядзіць на ваду.
Над соннаю рэчкай нізка навісла перадвячэрняе неба.
Дзьме халаднаваты вецер, і ад яго павеваў светла-шэрая, нібы алавяная, паверхня вады пакрываецца серабрыстаю рабізною.
Мікалай Антонавіч схапіў мяне за руку.
— Глядзіце!..
У вадзе, недалёка ад берага, хутка рухаецца нейкая цёмная кропка.
Андатра! Зусім, як тая, што падстрэліў індзеец Куанеб.
Толькі плыве яна не па канадскім возеры, a па беларускай рэчцы.
Плыве андатра вельмі шпарка. Цяпер яна знаходзіцца зусім блізка ад нас. 3 вады тырчыць толькі круглая галава, усё цела знаходзіцца пад вадою.
За андатраю застаецца на паверхні вады доўгая светлая паласа.
Уздоўж супрацьлеглага берага плыве яшчэ адна андатра.
Ад зараснікаў рагозу аддзялілася і выплыла на сярэдзіну рэчкі трэцяя.
Іх тут, відаць, сапраўды, нямала!
Цяпер я ведаю, дзе знаходзіцца «андатравы рай», і ў далейшым змагу наведвацца сюды адзін. А пакуль, каб не траціць марна часу, варта было б сёння пазнаёміцца і з астатнімі азёрамі, што акружаюць горад.
Пра гэта я кажу Мікалаю Антонавічу і пытаюся, ці не хоча і ён паехаць разам? Настаўнік згаджаецца са мной.
Мы выйшлі на дарогу і селі ў машыну.
— Паедзем мы на ўсход, а вернемся з захаду,— гаворыць Мікалай Антонавіч.
Па ваколіцах Браслава
Кругавы аб’езд мы пачалі з возера Цно. За ім ляжыць возера Неспеж. Чым далей мы едзем, тым больш прыгожымі, паэтычнымі, маляўнічымі робяцца краявіды.
Я ўключыў радыё.
Зайграла музыка, пачуліся словы знаёмай песні. Голас здалёку спяваў:
Край родной н любнмый, Край озёр нашкх смнмх...
Мелодыя і змест песні адпавядалі нашаму настрою.
— Якраз дарэчы,— усміхнуўся мой спадарожнік.— Вось яны, нашы сінія азёры!
Сапраўды, усюды сярод узгоркаў, лясоў і нізін зіхаціць азёрная гладзь.
—...Дрывяты, Навяты, Воласа, Снуда, Струста, Окменіца, Святцо...
Азёры з дзіўнымі летапіснымі назвамі абкружылі Браслаў, нібы бліскучыя каралі. Нязвыклае гучанне іх імёнаў абуджае фантазію. Колькі дзесяткаў стагоддзяў яны перажылі, колькі незлічоных пакаленняў людзей!
Аднак вернемся да андатры.
— Да гэтага часу асноўным багаццем нашых азёр была толькі рыба,— сказаў Мікалай Антонавіч, калі мы пад’ехалі да возера Неспеж.— А ця-
пер мы маем яшчэ і андатру. За апошнія гады звяркі рассяліліся амаль ва ўсіх азёрах Браслаўшчыны.
— А як адносіцца да новага звярка насельніцтва?
— Прывыклі. He звяртаюць увагі. Толькі рыбакі нездаволены андатрай.
— Чаму?
— Яна ім часам перашкаджае. Трапіць пад вадою ў сеці, заблытаецца ў іх, прагрызе выхад і ўцячэ, а за ёю ўцякаюць і рыбы. Вось рыбакі і лаюцца, клянуць андатру: «Запаскудзілі нашы азёры гэтым пацуком».
— А вы як думаеце?
— Я думаю, што рыбакі глядзяць на гэта занадта вузка. Я ўпэўнены, што засяленне нашых азёр андатраю мае вялікае народнагаспадарчае значэнне. Яшчэ ў 1945 годзе абмяркоўвалася ў Мінску пытанне аб андатры.
— Праўда,— успомніў я.— Быў праект выпусціць андатру ў Князь-возера, на Палессі.
— Так,— пацвердзіў Мікалай Антонавіч.— Тады перамаглі праціўнікі звярка. Яны даводзілі, што рассяленне андатры адаб’ецца нібыта адмоўна на развіцці рыбнай гаспадаркі. Сцвярджалі, быццам андатра не толькі грызе сеці, але і знішчае рыбу. Гэта, зразумела, няпраўда. Але паколькі пытанне выклікала спрэчкі, яго пакінулі адкрытым. Вырашылі з акліматызацыяй андатры на Беларусі пачакаць. Але ў тым жа годзе ў Брэсцкай вобласці былі заўважаны андатры, якіх ніхто не прывозіў.
— Адкуль жа яны ўзяліся?
— А яны самі, без дазволу і ўзгаднення, не чакаючы пастановы, перабраліся на тэрыторыю Беларусі з суседняй Польшчы, куды трапілі з Чэхаславакіі. Тады, паколькі звяркі самі з’явіліся, пярэчанні адпалі. Пачалося планавае засяленне андатраю вадаёмаў рэспублікі. Болып за тры-
ста звяркоў было выпушчана ў 1953 і 1954 гадах у Князь-возера і столькі ж у 1955 годзе ў азёры Пастаўскага раёна. Нарэшце ў 1956 годзе прывезлі ў Браслаў і выпусцілі ў Цно чатырыста дзевяноста сем звяркоў. Цяпер кожнаму ясна, што гэта — звярок карысны, каштоўны, як каЖУЦЬ, рэнтабельны. Да ўмоў жыцця ён непатрабавальны, размнажаецца вельмі хутка, дае прыгожае, трывалае і недарагое футра, а корміцца балотнымі раслінамі. Каму патрэбны вадзяны хвошч, асака, рагоз, гарлачыкі? Абсалютна нікому! Значыць, утрыманне і развядзенне андатры не патрабуе ні дзяржаўных сродкаў, ні чалавечай працы, а карысць прыносіць вялікую. Гэта — сапраўднае багацце.
Мікалай Антонавіч змоўк. Яго довады здаліся мне вельмі пераканальнымі. Я хацеў яму сказаць пра гэта, але гаворка наша раптам спынілася. Пакуль настаўнік гаварыў, дарога падымалася на высбкую гару, пакрытую лесам. Цяпер мы абагнулі выступ гары, і перад намі адкрыўся цудоўны пейзаж. Унізе, пад гарою, раскінулася возера Воласа, з усіх бакоў акаймаванае лесам. Ці не язычніцкаму богу Воласу, або Велесу, было прысвечана ў старадаўнія часы гэтае возера? Яно сустрэла нас глыбокім і велічным спакоем. I мне здалося, быццам нейкая дзівосная «машына часу» перанесла нас на якую добрую тысячу год назад. На беразе такіх спакойных азёр стаялі калісьці драўляныя куміры і глядзелі ў чыстыя, празрыстыя воды.
Горы, вада, стройныя сосны на ўзвышшах, цёмныя елкі ў нізінах.
На кожным кроку — новы цуд невыказнай прыгажосці. Мясцовасць як' казачны сон. Над усім пануе адвечная гармонія паміж небам, вадой і лесам.
Мы вылезлі з машыны і доўга стаялі над стромкім абрывам.
— На гэтым возеры андатры няма і не будзе,— сказаў нарэшце настаўнік.
— Чаму?
— Яно не кормнае. Тут для андатры занадта прыгожа — вада чыстая, берагі сухія, пясчаныя. Андатра любіць такія азёры, як Цно,— неглыбокія, з багатай расліннасцю і балоцістымі берагамі, ці рэчкі з павольнай плынню і шырокай поймай.
Вочы нашы не могуць адарвацца ад краявіду. Але як тут ні прыгожа, трэба ехаць далей.
За гарамі, пакрытымі лесам, адкрылася перад намі новая водная гладзь. Гэта — возера Снуда. I яно мае не менш велічны, эпічны выгляд.
Вада, лес і ўзгоркі.
Цішыня.
Над пясчаным берагам ляцяць кнігаўкі. Я спыніў машыну і, па сваёй даўняй звычцы, пытаюся ў сустрэчнага пажылога дзядзькі:
— Як называюцца гэтыя птушкі?
Калгаснік зірнуў на мяне недаверлівым вокам і, хаваючы здзіўленне, адказаў:
— Піліпцьі.
— А можа гэта кнігаўкі?
— He.
— Тады, можа, чыбісы ці пігаліцы?
— Ніколі не чуў. У нас іх называюць піліпцамі.
Ён паглядзеў на бераг і, паказаўшы рукой на чубатую птушку з белымі грудкамі і цёмназеленаватымі крыламі, дадаў упэўнена, каб не было ніякіх сумненняў:
— Вунь яшчэ піліпёц паляцеў.
На сенажаці, над якой праляцела кнігаўка,. стаяў маўклівы бусел. Пакуль дзядзька прыкурваў у Мікалая Антонавіча, я спытаўся зноў:
— А гэта хто?
Дзядзька выпусціў з-пад светлых вусаў струменьчык дыму.
— Гэта бацян,— адказаў ён не адразу.
— Буслам яго ў вас не называюць?
— He. Так у нас не гавораць. У нас гэта — бацян.
Настаўнік пацвердзіў сказанае калгаснікам. Дзядзька цяпер, відаць, цалкам пераканаўся, што з яго не жартуюць. Развітаўшыся з ім, мы паехалі далей.
Недалёка ад возера Снуда знаходзіцца вёска Краснагорка. Тут жывуць так званыя стараверы. Іх продкі перасяліліся ў гэтую мясцовасць з Расіі яшчэ ў XVII стагоддзі.
— Жыхароў Краснагоркі можна адразу пазнаць па гаворцы,— тлумачыць Мікалай Антонавіч.— Яны заўсёды кажуць «могет» замест «можа». Прайшло трыста год з таго часу, як іх продкі перасяліліся сюды, але мова ў іх захавалася ў аснове сваёй руская. Праўда, у гэтай мове часта сустракаюцца беларусізмы пад уплывам навакольнага насельніцтва.
Дарога тым часам пагоршылася. Машына ўзбіраецца сярод сасновага лесу з узгорка на ўзгорак. Колы грузнуць у пяску. Мінулі адно лясное азярко, потым другое і выехалі на адкрытае, роўнае месца.
Злева цягнецца возера Струста з двума астравамі. На адным з іх, даволі вялікім, размясцілася паселішча з трох хат,-
— Дзеці адсюль кожны дзень прыплываюць у нашу школу на лодцы,— гаворыць мой спадарожнік.
3 правага боку з’явілася возера Ельня. Потым, нібы на змену яму, светлае і суровае возера Святцо. Як сядло, высіцца побач Святая гара — голая, бязлесая, самотная.
— Адкуль такія назвы? — спытаўся я.— Святая гара, Святцо!..
— На гары i на беразе стаялі, відаць, куміры багоў,— адказаў настаўнік і словамі сваімі пацвердзіў мае думкі.— Тут адбываліся, напэўна, язычніцкія святы. Нашы далёкія продкі вадзілі тут карагоды, спявалі, прыносілі ахвяры. Усё гэта даўно сцёрлася ў памяці людской, толькі назвы засталіся да нашага часу як сведкі мінулага, як прыкметы для гісторыкаў і археолагаў.
За Святцом перад намі ўзнікае возера Бярэжжа.
— Гэта апошняе на нашым шляху,— сказаў Мікалай Антонавіч.
Зрабіўшы круг больш за шэсцьдзесят кіламетраў, мы вярнуліся ў Браслаў з супрацьлеглага боку.
Возера Цно
На другі дзень, пад вечар, я паплыў на возера Цно.
Гэтае шырокае, але неглыбокае травяністае возера найменш прыгожае з усіх, якія я тут бачыў.
Надвор’е было ціхае, і вада, здавалася, заснула. Возера выглядала, нібы светлае люстэрка ў цёмнай аправе берагоў. Ледзь чутна перашэптвалася трысцё.
Байдарка бясшумна слізгала па ціхай вадзе, сярод даволі аднастайнага пейзажу. 3 правага боку высілася зялёная сцяна трысця і рагозу, злева рассцілалася адкрытая паверхня возера. У вільготным паветры адчуваўся гаркаваты пах балотных раслін.
Наперадзе я ўбачыў хатку андатры.
Байдарка рассунула сваім вострым носам сцяблы трысця, падмінаючы іх бартамі, разагнала маленькіх рыбак, якія плавалі між раслін, і спынілася каля хаткі.
Цяпер я мог разгледзець жыллё андатры з усіх бакоў.
Хатка ўзвышалася над вадою метра на паўтара, а ў аснове сваёй мела ў дыяметры, мабыць, каля чатырох метраў. 3 выгляду гэта — невялікі стажок, складзены з тонкіх галінак лазы, карэнішчаў гарлачыкаў, сцяблоў трысця, чароту, асакі і рагозу.
У такой хатцы андатра жыве і зімою. Пад гэтым дахам яна хаваецца са сваім сямействам ад халодных вятроў, ад снегу, сцюжы і марозу ў цёплым гняздзе, якое знаходзіцца ў хатцы над узроўнем вады. t
3 гнязда зроблены выхад у ваду. Зімою андатры плаваюць у вадзе пад лёдам і здабываюць сабе корм з дна возера. Яны могуць грызці і зразаць сцяблы раслін пад вадою, не раскрываючы роту.
Вусны ў андатры пад вадою сціснуты, бо вострыя пярэднія зубы-разцы настолькі высунуты наперад, што звярок дзейнічае імі і з закрытым ротам.
Інакш андатра захлынулася б пад вадою.
Есць андатра не ў самой хатцы, а на кармавой пляцоўцы непадалёку, лётам — на беразе, зімою — на лёдзе.
Малодшы брат бабра
Агледзеўшы хатку, я адплыў крыху далей і спыніўся зноў. Да берага адсюль зусім блізка. Байдарка стаіць нерухома пасярод круглых і цвёрдых лістоў гарлачыкаў.
Правую лопасць вясла я палажыў на чорную карчагу, якая высоўваецца з вады.
Сяджу і цярпліва прыслухоўваюся да цішыні, якая пануе над возерам. Вечар, як і ўчора, халаднаваты, але спакойны. Пакуль усё яшчэ светла, толькі неба пачынае трохі цямнець.
Раптам недалёка ад байдаркі пачуўся ўсплёск. 3 зараснікаў рагозу вынырнула на паверхню андатра. 3 вады відаць не толькі галава, але і верхняя частка спіны звярка. Вось ён падплыў зусім блізка, быццам сам захацеў паглядзець на чалавека, які цікавіцца андатрамі.
Я не варушуся.
Андатра агледзела байдарку і паплыла вакол яе, трымаючыся на адлегласці не больш аднаго метра ад бартоў.
Вось яна плыве пад вяслом, між байдаркай і карчажынай, нібы пад мостам.
Мне добра відаць, як спрытна яна плыве, прыціснуўшы кароткія пярэднія лапкі да грудзей і вяслуючы толькі вялікімі заднімі лапамі з перапонкамі паміж пальцаў. Здаецца, нібы вакол байдаркі плавае маленькі бабёр.
Нездарма індзейцы называюць андатру малодшым братам бабра. Яна нагадвае бабра не толькі сваімі рухамі ў вадзе і на зямлі, але і сваімі хаткамі, і ўсімі звычкамі, і ўсім сваім жыццём. Толькі будаваць грэблі і рэгуляваць узровень вады ў вадаёмах, як гэта робяць бабры, андатра не ўмее. Адрозніваецца яна ад бабра і формай хваста. У бабра хвост шырокі, тоўсты і пляскаты, пакрыты дробнай луской, а ў андатры — вузкі, сціснуты з бакоў. Андатра карыстаецца хвастом і як вяслом, і як рулём.
Пад вадою і на вадзе андатра плавае заўсёды толькі ўверх спіною. Гэта — не выдра, якая можа плаваць як хоча— і бокам, і спіною ўніз, куляючыся цераз галаву і робячы пад вадою самыя нечаканыя віртуозныя павароты. Выдры гэта неабходна, бо яна ганяецца пад вадою за рыбай і мусіць быць спрытнейшай за сваю здабычу. Андатра корміцца раслінамі; жыццёвая практыка не вымагае ад яе такіх прыёмаў падводнага плавання, якія выпрацаваліся і развіліся ў выдры.
Смелы звярок
Я цярпліва чакаў.
Зрабіўшы вакол байдаркі круг, а потым і другі, андатра нырнула і апынулася пад вадою каля карчажыны.
3 вады высунуўся hoc, потым паказалася круглая мокрая галава. Маленькія лапкі-ручкі трымаюцца за слізкі, аброслы зялёнай тванню край карчажыны. Праз хвіліну, пераканаўшыся, што ёй нічога не пагражае, андатра вылезла з вады і апынулася на вясле. 3 невялікага, прыплюснутага з бакоў хваста сцякае вада.
Андатра села на лопасць вясла, як на зручную пляцоўку, не вельмі шырокую, але роўную і гладкую. Вочкі звярка, круглыя і бліскучыя, дапытліва паглядаюць з-пад мокрай карычневай поўсці.
Я сяджу па-ранейшаму нерухома.
Андатра ўзнялася слупком, склаўшы пярэднія лапкі і прыціснуўшы іх да грудзей. Галава яе выцягнулася наперад. Носік увесь час безупынна варушыцца, а доўгія рэдкія вусы тапырацца. Велічынёю звярок быў з маладую кошку.
Мне ўспомнілася, што расказваў пра андатру Мікалай Антонавіч.
— Андатра,— казаў настаўнік,— зусім не палахлівая. Пры найменшай пагрозе яна смела кідаецца, не чакаючы нападу, і на чалавека, і на сабаку, хоць і гіне пры гэтым заўсёды.
У тым, штр андатра мала баіцца чалавека, я цяпер і сам мог пераканацца. Праяўляць да андатры варожыя намеры ў мяне не было ніякай патрэбы, навошта крыўдзіць яе.
Я не крануўся з месца, і гэта супакоіла звярка. Ён перастаў звяртаць на мяне ўвагу і заняўся сваім туалетам. Седзячы на задніх лапках, ён пярэднімі, як рукамі, прыгладжваў мокрыя валасы на схіленай галаве, на шчаках, на патыліцы і на шыі, ачышчаў грудзі і брушка ад раскі і водарасцей, якія прыліплі да мокрай поўсці.
Нюх у андатры слабы і зрок таксама не з лепшых. Я для яе больш не існаваў, хоць і знаходзіўся вельмі блізка. Цяпер я для андатры, мабыць, проста нейкая нерухомая рэч, частка
байдаркі і ўсяго навакольнага свету. Але слых у звярка неблагі. Час ад часу ён спыняе свае заняткі, прыўзнімае галаву і ўважліва прыслухоўваецца да ўсяго, што робіцца навокал, потым зноў бярэцца за свае ўборы.
Андатра ўмывалася амаль як чалавек. Пры гэтым яна моршчылася і пазяхала. Пярэднія лапкі яе нагадвалі маленькія чалавечыя рукі, толькі пальцаў на іх было не пяць, а чатыры. Вось яна чухае і скрабе правай пярэдняй лапкай левае плячо, а поіым абедзвюма лапкамі чысціць вушы, перабірае поўсць на жываце
Наглядаючы за туалетам андатры, я зноў міжвольна ўспомніў бабра. I ён чысціцца і мыецца гэтаксама, калі вылазіць з вады на бераг.
Цікава было назіраць смешныя выхадкі і забаўныя паводзіны звярка, але мне надакучыла сядзець нерухома. Я ўжо збіраўся пацягнуць вясло да сябе, каб паглядзець, як будзе рэагаваць на гэта андатра, але яна сама спыніла свае заняткі і слізганула ў ваду.
У вячэрнім паветры пачуўся ціхі ўсплёск невялікага цела, па вадзе разышліся кругі.
Жыццёвыя клопаты
Неба пачало цямнець. На супрацьлеглым баку возера ўсё яшчэ ружавела вячэрняя зара.
Мне ўжо цяжка было бачыць на адлегласці, што робіць андатра ў трысці, але пакідаць заня-
тую пазіцыю і парушаць цішыню азёрнай гладзі я не хацеў.
Праз некалькі хвілін андатра вярнулася. Яна плыла недалёка ад байдаркі, трымаючы ў зубах кавалак трысцінкі. Сваімі вострымі зубамі яна зрэзала сцябло расліны і спяшалася з ім на кармавую пляцоўку.
Падплыўшы да берага, андатра выйшла на невялікі выступ, села на заднія лапы і, трымаючы сцябло пярэднімі, спрытна абгрызла яго з усіх бакоў. Неўзабаве яна пакончыла з гэтай закускай, слізганула ў цёмную ваду і паплыла па новы корм.
Пакуль я наглядаў за вячэрай, ці, хутчэй, снеданнем андатры, на спакойнай паверхні возера з’явілася яшчэ некалькі звяркоў.
Усюды чуліся ўсплёскі і шорганне. Сонная і ціхая дагэтуль вада нібы ажыла. Андатры пакінулі свае хаткі, у якіх адпачывалі на працягу дня. Адна за адной з’яўляліся яны ў вадзе сярод трысця і пачыналі сваю начную дзейнасць. Цяпер яны плавалі па ўсіх напрамках, занятыя жыццёвымі клопатамі, ганяліся адна за адной, гуляючы ў вадзе, і шукалі сабе корм.
Некаторыя з іх вярталіся ў хаткі з пучкамі водарасцей у зубах, з галінкамі лазы і сцябламі трысця. Яны рамантавалі і ўдасканальвалі сваё жыллё. Да бліжэйшай хаткі падплыла андатра з доўгім сцяблом рагозу. Крыху затрымаўшыся, звярок узлез на хатку і палажыў сцябло наверсе, пакорпаўся там яшчэ пару хвілін, выгнуўшы спіну, асцярожна спусціўся і знік у вадзе.
Сярод дарослых звяркоў, якія плавалі па ўсіх напрамках, я заўважыў і малых. Яны трымаліся на паверхні вады, як круглыя пушыстыя паплаўкі, куляючыся з боку на бок, і веславалі даволі бездапаможна то адной, то другой лапай.
Старыя андатры плавалі каля іх, нібы ахоўваючы сваіх дзяцей, але ў сапраўднасці малыя былі пакінуты на волю лёсу. У выпадку сур’ёзнай небяспекі дарослыя нічым не маглі ім дапамагчы. Андатры не маюць моцных сродкаў абароны ад ворагаў у вадзе, на зямлі і ў паветры. У гэтым я неўзабаве пераканаўся ўвачавідкі.
Вада каля малых пакрылася раптам рабізною. Адно з андатранят неяк дзіўна закруцілася і знікла пад вадою. На гэтым месцы ўзнік невялікі вір, па вадзе разышлося некалькі кругоў. Гэта вострыя зубы разбойніка-шчупака схапілі малога і пацягнулі ў ваду. Яно нават і не піснула. Над вадою мільгануў хвост шчупака, і на гэтым усё скончылася. Андатраня з вады не вярнулася. Астатнія не звярнулі на страту ніякай увагі, быццам нічога і не здарылася. Яны па-ранейшаму былі заняты сваімі справамі. Усюды па вадзе плавалі вузкія лісты асакі, абгрызеныя карэнішчы гарлачыкаў, кавалкі сцяблоў рагозу.
Над сцяною трысця бясшумна з’явіўся балотны лунь. Усе андатры, нібы па камандзе, зніклі пад вадой, пахаваліся ў трысці. Лунь паляцеў далей, і на паверхні вады зноў, нібы па нейкаму таямнічаму сігналу, з’явіліся круглыя мокрыя галовы і цёмныя спіны звяркоў.
Ворагаў у андатры шмат, але асабліва церпіць яна ад балотнага луня. Хапаюць андатру з паветра і арлан-белахвост, і каршун, і канюк. У вадзе андатру' можа праглынуць тлусты, непаваротлівы сом. Але тут, у Цне, сом андатры не страшны, тут вялікіх самоў наогул няма. Вусаты сом ляжыць звычайна, як калода, у глыбокай яме на дне, а Цно — возера мелкае. На беразе звярку трэба асцерагацца лісіцы і тхара. Спрытная і злосная норка небяспечна для андатры і на зямлі, і ў вадзе.
Амаль ніколі не дажывае андатра да старасці. Асноўным ратункам гэтага звярка ад поўнага
знішчэння з’яўляецца, як і ва ўсіх іншых грызуноў, яе пладлівасць. Андатра размнажаецца вельмі хутка.
Некалькі пакаленняў гэтых заморскіх звяркоў нарадзілася і вырасла тут, на Браслаўшчыне.
Яны адчуваюць сябе не горш, як іх продкі ў лясных азёрах далёкай Канады.
Непрыкметна насунуўся змрок і запанаваў над возерам. Цяпер цяжка было наглядаць за андатрамі нават і з блізкай адлегласці.
Я павярнуў байдарку і паплыў туды, дзе з водамі Цна зліваецца Друйка. Наперадзе цямнела Замкавая гара.
3 возера дзьмуў ветрык, і я доўга яшчэ чуў з усіх бакоў плёскат, шоргат і тузаніну звяркоў у трысці.
Чомга
У лясніцтве
Быў ясны жнівеньскі вечар, калі я падышоў да будынка лясніцтва ў вёсцы Белы Лясок.
Да пярэдняй сцяны дома, з абодвух бакоў высокага ганка, былі прыхілены ў некалькі радоў веласіпеды — верная адзнака таго, што ў доме адбываецца сход.
Я сеў на лаўку пад вязам.
На ганак выйшла з дзвярэй некалькі чалавек.
He спыняючы ажыўленай гутаркі, яны пачалі разбіраць веласіпеды. За імі высыпала з дому яшчэ чалавек пятнаццаць.
Сход, відаць, скончыўся.
Людзі разыходзіліся і раз’язджаліся ў розныя бакі.
Крыху пачакаўшы, я ўвайшоў у хату.
У памяшканні нікога ўжо не было.
Я заглянуў у бакавы пакойчык, дзе змяшчалася канцылярыя. Першае, што кінулася ў вочы, была невялікая, дзіўнага выгляду птушка, велічынёю, можа, крыху большая за качку. Яна стаяла на падлозе каля зачыненага акна, выцягнуўшыся на ўвесь рост, і нагадвала сваёй паставай пінгвіна.
У птушкі была невялікая галава на доўгай, гнуткай шыі.
На галаве тырчалі ззаду пучкі пер’я, нібы чорныя рожкі ці вушкі, а вакол шыі тапырыўся старамодны каўнер залаціста-рыжага колеру з цёмна-карычневай, амаль чорнай аблямоўкай.
Шчокі, шыя і ўся ніжняя частка тулава былі бліскуча-белыя, з цёмна-ржавымі і зеленаватымі паскамі па баках.
Спіна ў птушкі бурая.
Асабліва характэрнымі былі лапы.
Пляскатыя, цёмна-зеленаватага колеру, яны не мелі плавальных перапонак, якія мы прывыклі бачыць на лапах гусі ці качкі.
Шырокія пальцы птушкі, кожны паасобку, былі нібы абшыты скуранымі шматкамі.
Такіх лап, такога каўняра і такіх рожкаў HflMa ні ў адной іншай птушкі.
Перада мною была паганка, ці, як яшчэ называюць яе, чомга.
Сваякоў чомгі — гагар — мне даводзілася бачыць у свой час на Карэльскім перашыйку. Я не
раз наглядаў летнім ранкам, як гулялі гагары пасля ўсходу сонца на роўнай вадзяной гладзі. Яны ганяліся адна за адной па возеры, пакідаючы пасля сябе серабрыстую дарожку, а потым плылі чародкай, выставіўшы з вады галовы, як перыскоп падводнай лодкі.
Гульні гагар на возеры Хэпо-Ярві надоўга засталіся ў маёй памяці.
Я разглядаў незвычайную птушку з усіх бакоў, а яна з пагрозай раскрывала сваю невялікую, тонкую і вострую на канцы дзюбу і кожны раз моўчкі паварочвала галаву ў той бок, з якога я набліжаўся. '
Тулава яе пры гэтым заставалася нерухомым. Птушка не змяняла сваёй паставы.
Супрацоўнікі лясніцтва сказалі мне, што чомгу злавілі на балоце і што заўтра яе аднясуць у заалагічны музей запаведніка.
На жаль, чалавека, які злавіў гэтую цікавую птушку, тут не было, і я не мог пагаварыць з ім падрабязна.
Між тым мне вельмі хацелася хутчэй убачыць паганку на волі, у прыродных умовах.
Распытаўшы людзей пра мясцовасць, дзе была злоўлена чомга, я на другі дзень рушыў туды адзін.
На лясным возеры
Наперадзе бліснула між кустоў вада.
Па вузкай, ледзь прыкметнай сцежцы сярод высокіх духмяных траў я выйшаў да невялікага ляснога возера, нізкія берагі якога густа зараслі лазняком, вольхаю, трысцём і асакою.
Уласна кажучы, гэта было не возера, а лясная рэчка, якая разлілася па балоцістай нізіне, утварыўшы тут невялікую, але даволі глыбокую затоку, акаймаваную з бакоў непраходнымі зараснікамі.
Цёмным колерам сваёй вады ў рамцы асакі і трысця глухі лясны вадаём нагадваў вядомую карціну Васняцова. I камень тут каля вады нібы той самы, на якім сядзела ў журботным задуменні казачная Аленка.
Я выбраў сабе зручны назіральны пункт ля раскідзістай дуплаватай вярбы і сяджу ў засені, наглядаю за вадзяным люстрам перад сабой.
Стары лес высокай і цёмнай сцяной абступіў возера.
Па чыстым сінім небе павольна плывуць рэдкія белыя воблачкі. Свежае і вільготнае паветра насычана гаркаватым пахам лазы і балотных зёлак.
У маленькіх затоках між асакі паверхня вады пакрыта зялёнай раскай.
Крыху далей, дзе вады больш, зіхацяць на сонцы шырокія, круглыя, нібы наглянцаваныя лісты.
Белыя гарлачыкі — русалчыны кветкі, апаэтызаваныя народнай фантазіяй, раскрыліся насустрач сонцу.
На адным з лістоў сядзіць нерухома зялёная жаба.
Пукатыя вочы яе абведзены залацістым абадком.
Над вадою лятаюць стракозы. Яны таксама час ад часу садзяцца на бліскучыя, цвёрдыя лісты гарлачыкаў.
У ціхай і цёплай вадзе кіпіць жыццё.
Гэта — своеадменны, своеасаблівы свет.
Плаваюць залацістыя карасікі.
Слізгаюць па паверхні вадамеры.
Усплывае, вяслуючы заднімі ножкамі, сур’ёзны вадзяны жук-плывунец.
Сонца пачынае прыпякаць.
Я гляджу на цёмную, але чыстую ваду, і мне ўспамінаюцца словы Мапасана: «Ваду я люблю нястрымна: люблю мора, хоць яно занадта вялі-
кае, неспакойнае, непакорнае, люблю рэкі, яны прыгожыя, але толькі яны імчацца міма, яны цякуць, уцякаюць, і асабліва люблю я балоты, дзе трапеча невядомае нам жыццё падводных істот. Балота — гэта асобны свет на зямлі, тут сваё быццё, тут свае аселыя і вандроўныя насельнікі, свае галасы і шолахі, а галоўнае — свая таямніца... Магчыма, таямніца светабудовы! Хіба не ў застойнай, ціністай вадзе, не ў вільготнай зямлі, якая не прасыхае ад сонечнай спякоты, заварушыўся, затрапятаўся і ўбачыў свет першы зародак жыцця?»
Пачуўся лёгкі, невыразны плёскат.
Ледзь улоўны шолах трысця перапыніў мае думкі.
Па цёмнай вадзе павольна, амаль непрыкметна плыве невялікі круглы астравок — куча зламаных сцяблоў трысця.
Гняздо чомгі!..
Сама чомга стаіць пасярэдзіне свайго плывучага астраўка, як капітан на палубе карабля. У яе тая самая пастава, у якой злоўленая чомга стаяла на падлозе ў доме лясніцтва.
Лёгкі ветрык падганяе астравок, які падпарадкуецца яго павевам. Павольна пасоўваецца ён па роўнай, крыху пасярэбранай гладзі. Вось плывучы астравок прыткнуўся да сцяны чароту і спыніў свой рух.
Чомга саслізнула з гнязда і знікла пад вадой. Птушаняты ў яе ўжо выраслі, і цяпер яна карыстаецца гняздом, напэўна, толькі як месцам для адпачынку.
На другі дзень я зноў убачыў гняздо чомгі, але на гэты раз без гаспадыні.
На астраўку знаходзіўся другі пасажыр.
Гэта быў вялізны пацук. Ён сядзеў на сцяблах, з якіх было складзена гняздо, паглядаў навокал нахабным позіркам і самаздаволена чысціў пярэднімі лапамі вусы.
Мяне гэта не здзівіла.
Я чуў і раней, што вадзяны пацук выводзіць часам дзяцей у гняздзе чомгі.
А можа, ён проста вылез з вады, каб таксама адпачыць на плывучым востраве?
Дзіўная птушка
Чомга — птушка своеасаблівая не толькі з выгляду.
Сваімі дзіўнымі звычкамі яна адрозніваецца ад усіх іншых птушак.
Мне расказвалі ў лясніцтве, што, калі чомга плавае па вадзе, малыя дзеці яе сядзяць на спіне ў маткі.
У выпадку небяспекі чомга нырае ў ваду разам з імі.
Кажуць таксама, што разам з малымі на спіне чомга ўзлятае, калі трэба, у паветра. Такім чынам яна пераносіць сваіх птушанят з месца на месца не толькі водным, але і паветраным шляхам.
Спіна маткі ператвараецца для іх з вадаплаўнага судна ў самалёт.
Жывуць чомгі парамі.
Вясной пасярэдзіне плывучага гнязда, на подсцілцы з балотнай травы, самка адкладае тры ці чатыры яйкі.
Калі чомга ў выпадку неабходнасці пакідае хоць на кароткі час гняздо па сваіх патрэбах, яна заўсёды маскіруе яйкі, накрываючы іх зверху сцябламі трысця. Вада часам залівае яйкі, але гэта ім не шкодзіць. Спачатку яйкі чомгі маюць белы колер, але праз некалькі дзён, з прычыны таго, што ляжаць на гнілых раслінах, яны робяцца бурымі і нарэшце цёмна-зеленавата-карычневымі. Чомгі, самец і самка, сядзяць на іх па чарзе. Пазней, калі птушаняты выведуцца і падрастуць, бацька пакіне сям’ю і будзе трымацца асобна.
Hori ў чомгі настолькі адсунуты назад, што яна амаль не ходзіць і на зямлі можа стаяць, толькі абапіраючыся на кароткі хвост. Каб рухацца па зямлі, чомга павінна паўзці, прыпадаючы грудзьмі і абапіраючыся на крылы. Узняцца з зямлі ў паветра чомга не можа. Яна ўзлятае толькі з вады — спачатку шпарка плыве, лопаючы крыламі і высунуўшыся напалову з вады, потым, узяўшы разгон, адрываецца ад вадзяной паверхні.
Затое плавае і нырае чомга надзвычай добра, шпарка і спрытна. Яна можа плыць пад вадою сотні метраў, змяняючы напрамак, на працягу некалькіх мінут.
Будовай цела чомга цалкам прыстасавана да жыцця ў вадзе. Нырае яна не галавой наперад, як качкі, а ўсім корпусам, нібы правальваецца на месцы.
3 выраю чомгі вяртаюцца ў красавіку і жывуць на радзіме да лістапада. Кормяцца яны дробнай рыбай, вадзянымі насякомымі, рачкамі, жабкамі, апалонікамі.
Восенню, перад адлётам, збіраюцца ў чароды.
Некалькі дзён правёў я на лясным плёсе, заўсёды на тым самым месцы каля дуплаватай вярбы. Адсюль добра было наглядаць за ўсім люстрам вадаёма, але ўбачыць яшчэ раз чомгу мне не ўдалося.
Чомга сустракаецца часта на рэках і азёрах Палесся, а гагары, блізкія сваякі чомгі, вядуцца на Князь-возеры і на Прыпяці.
ЗМЕСТ
Месяц за месяцам 3
Гадаванцы юных натуралістаў 83 Заморскі госць 111 На сініх азёрах 127
Вйталйй Фрйдрйховйч Вольскйй МЕСЯЦ ЗА МЕСЯЦЕМ
Для детей младшего п среднего школьного возраста
Художннк В. С. Пнменов
Мннск, нздательство «Народная асвета»
Н а белорусском языке
Рэдактар A. A. К а ў р у с. Мастак У. С. П і м е н а ў. Мастацкі рэдактар Р. I. Красінскі. Тэхнічны рэдактар С. I. Л і ц к е в і ч. Карэктар 3. М. Г р ы ш э л і.
ІБ № 831
Здадзена ў набор 31.10.78. Падпісана ў друк 15.06.79 Фармат 60 Х90*/ів .
Пап. афсетная № 2. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 10. Ул.-выд. арк. 6,94. Тыраж 40 000 экз. Заказ 1675. Цана 30 к.
Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржкамвыда БССР. 220600 Мінск, Паркавая магістраль, 11.
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа Дзяржкамвыда БССР. 220827 Мінск.
Красная. 23.
30 к.