• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найлепшы спявак у свеце  Ульф Нільсан

    Найлепшы спявак у свеце

    Ульф Нільсан

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 40с.
    Мінск 2014
    16.76 МБ
    Ульф Нільсан	
    Эва Эрыксан	
    Найлепшы спявак у свеце
    Ульф Нільсан Эва Эрыксан
    Найлепшы спявак у свеце Пераклад са шведскай
    Мінск Кнігазбор 2014
    УДК 821.113.6-93
    ББК 84(4 Шве)-44
    Н 90
    Бібліятэка
    Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.
    Заснаваная ў 2009 годзе.
    Падсерыя “Каляровы ровар”. Заснаваная ў 2013 годзе.
    Выпуск 3
    Мастак Эва Эрыксан
    Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай
    Пераклад зроблены паводле выдання: Ulf Nilsson, Eva Eriksson «Ensam mullvad pa en seen» Bonnier Carlsen Bokforlag, Stockholm, 2012
    ISBN 978-985-7089-40-6
    © Ulf Nilsson, тэкст, 2012
    © Eva Eriksson, ілюстрацыі, 2012
    © Bonnier Carlsen Bokforlag, 2012
    © Алеся Башарымава, пераклад на бел. мову, 2014
    © Афармленне, выданне на бел. мове. ПУП “Кнігазбор”, 2014
    Мне заўжды падабалася спяваць малодшаму браціку. А яму падабалася слухаць.
    Спачатку я спяваў ‘Дзеда-барадзеда ”, а потым “Саўку ды Грышку
    Браціку было так весела, што ён аж падскокваў у крэсле.
    Я захутваўся ў коўдру і прыкідваўся монстрам. Хадзіў вакол і гырчэў А потым я выглядваў з-пад коўдры і казаў пісклява: ‘Тэтаўсяго толькі я!” Гэта браціка так смяшыла, што ён ледзьве з крэсла не падаў.
    Але больш за ўсё яму падабалася песня, якую я прыдумаў сам. Спецыяльна для яго:
    Мой брацік мілы маленькі цяльпук, Цмок і піп і ПУК!!!
    На “піп” я націскаў яму пальцам на жывоцік, а калі я казаў “пук”, ён валіўся на падлогу ад смеху і крычаў: — Яшчэ! Яшчэ!
    Ён лічыў, што я спяваю лепш за ўсіх у свеце.
    Але калі было штосьці ўрачыстае і грандыёзнае, то я спяваць не любіў. Мне было шэсць гадоў, і я хадзіў у школу. Набліжалася вясновае свята, і мы рыхтавалі спектакль. На сапраўднай сцэне і з сапраўднымі пражэктарамі. Я сказаў настаўніцы,
    што не хачу выступаць.
    — Я прыдумала, — сказала яна мне. — Ты можаш сядзець побач са сцэнай, а потым проста выйсці і
    А пасля маіх заключных словаў будзе кава для бацькоў і торт для нас усіх. Але які ў мяне будзе касцюм?
    Адзінае, што засталося, — гэта касцюм крата.
    Мы рыхтаваліся кожны дзень. Усе спявалі.
    А ў канцы выступу я мусіў выйсці і сказаць:
    “Мы песні праспявалі, ну а цяпер канец!”
    Але якраз у гэты момант мне стала так страшна...
    Тады настаўніца сама вывела мяне на сцэну. — 3 гэтай важнай
    часткан ты справішся лепей за ўсіх, — сказала яна.
    Але я моцна ўчапіўся за настаўніцу. Пражэктары ўдарылі мне ў вочы промнямі. Я маўчаў. Доўга-доўга маўчаў.
    А потым сказаў, хутка-хутка і зусім ціха:
    
    
    
    
    
    Мы-песні-праспявалі-ну-а-цяпер-канец.
    Пражэктары павольна патухлі. Я стаяўу цемры. Настаўніца сказала:
    — Заўтра ты будзеш стаяць на сцэне сам. Будзеш гаварыць павольней і крышачку гучней. Усё будзе вельмі добра, вось убачыш...
    Увечары я не мог заснуць. Адзін на сцэне. Казаць ГУЧНА. Цэлая зала бацькоў. Усё было так жахліва! Mae далоні ўзмакрэлі ад поту. А што, калі я забуду словы? Будзе сапраўдная катастрофа!
    Можа, я буду толькі запінацца ўвесь час? Можа, усе гэтыя бацькі пачнуць кідацца ў мяне тортам? Можа, школу зачыняць, і настаўніца застанецца без працы? I не зможа зарабляць грошы, і ёй давядзецца збіраць ггустыя бутэлькі па сметніцах, каб потым іх здаць? А я — што будзе са мной?
    Я кінуўся да ложка мамы і таты і лёг за мамінай спінай.
    Ці дазволіць мне потым мама спаць побач з ёй? Можа, яна зусім перастане мяне любіць? Я плакаў, пакуль не заснуў.
    Мне снілася, што я стаю на сцэне, і тут прыходзіць монстр, загорнуты ў сваю брыдкую, пачварную коўдру. I праглынае мяне.
    — Будзе здорава паглядзець сёння а трэцяй ваш выступ! — сказаў тата. — Мы зробім клубнічны торт і возьмем яго з сабой.
    —	Замаўчы, — сказаў я.
    —	Бабуля таксама прыйдзе, — сказала мама.
    —	Спявай, спявай! — сказаў брацік.
    Мне скруціла жывот.
    —	Замаўчы, — сказаў я.
    Потым я пацягнуўся ў школу. Я ішоў за тры крокі ад таты, быццам мяне чакала вязніца.
    I мне балеў жывот.
    Мы ўпрыгожылі сцэну дрэвамі, кветкамі і вялікім вясёлым сонцам. На кардоне мы намалявалі грудок зямлі,
    які павінен быў стаяць каля сцэны і за
    якім мусіў чакаць крот. Для бацькоў мы
    паставілі ў зале пяцьдзясят два крэслы.
    Яны здаваліся хвалямі ў шырокім моры.
    
    Сёння сцэна была нашмат большай. Я стаяу на яе
    краі, быццам на абрыве над морам. Сэрца шалёна білася. Самотны крот на сцэне.
    Вось і тры гадзіны. Я мусіў стаяць у адмысловым месцы каля сцэны за земляным грудком. Я граў крата, які слухае ўсе вясновыя песні і выходзіць з-пад зямлі ў самым канцы.
    Бацькі занялі свае месцы. Зала была поўная. Крэслаў не хапіла. Ля самай сцяны стаялі бабуля, мама, тата і брацік. Усе смяяліся і шумелі.
    Зазвінеў званок, і зрабілася зусім ціха. На сцэну выйшла настаўніца. Кліц-клац, кліц-клац, — цокалі яе туфлі.
    — Вітаем вас! — сказала настаўніца павольна і гучна.
    Заслона паднялася. За ёй стаялі ўсе мае аднакласнікі.
    Па зале прайшоў гул. Забліскалі фотаўспышкі.
    I вось яны пачалі спяваць. У іх добра атрымлівалася. Яны спявалі прыгожа і гучна. У патрэбных месцах прытупвалі або ўзмахвалі рукамі і ўсміхаліся.
    А я быў толькі няшчасным сарамлівым кратом, што хаваўся ў сваёй нары. Я мог толькі ціха прамармытаць свае словы. Якія там у мяне яны? Штосьці пра песні і пра канец?
    I тут мне вельмі захацелася сікаць.
    
    
    Я хутчэй кінууся з залы, праціскаючыся праз публіку, якая весела смяялася.
    Я прыбег у прыбіральню і паспеў акурат у час расшпіліць маланку на штанах. Вяртацца ў залу мне ўжо не хацелася. Нізашто ў жыцці! Я схаваўся сярод бацькоўскіх куртак, што віселі ў гардэробе.
    “Я назаўсёды застануся кратом і буду ад усіх хавацца”, — думаў я.
    — Кро-оцік! — раптам паклікаў хтось. — Гэй, кро-оцік!
    Гэта быў мой малодшы брацік, які прыйшоў мяне шукаць. Я стаіўся за курткамі.
    “Я ніколі, ніколі не падымуся на сцэну, я назаўсёды застануся адзін у гэтай цемры”, — думаў я.
    — Ну выйдзі, кроцік! — сказаў брацік. — Дзе ты, вясёлы кроцік?
    Я выглянуў. Ён засмяяўся.
    — Я бачу тваю мордачку, кроцік!
    Ен сеў побач і ўзяў мяне за руку. I быць кратом адразу зрабілася не так самотна і скрушна. Я пачуў, што на сцэне ўжо спяваюць апошнюю вясновую песню.
    Брацік сказаў, што я спяваю лепей за ўсіх.
    — Лепш за ўсіх у свеце. Ну праспявай, калі ласка! — папрасіў ён.
    Яшчэ ён сказаў, што хоча таксама стаяць разам са мной на сцэне. Побач са сваім вялікім старэйшым братам.
    Я толькі буркнуў нешта ў адказ.
    Я падумаў, што было б сумна хавацца сярод вопраткі, аж пакуль яны не з’ядуць апошні кавалак торта. Здавалася, я штосьці прапушчу, калі не адважуся.
    Брацік пацягнуў мяне за лапу. Я злаваўся, што ніяк не рашуся. I яшчэ злаваўся, што ўсё прапушчу, таму што ніяк не рашуся...
    —	Які я злы, што не магу туды выйсці! — сказаў я.
    —	Ты найлепшы. Праспявай пра піп! — сказаў ён і са смехам націснуў мне пальчыкам на жывот. — ПІП. ПІП. А цяпер ты мяне піпні!
    Тады я падняўся. Ён узяў мяне за руку, і мы ўвайшлі ў залу.
    
    нв
    '&гй
    :: Акурат тады, калі скончылася апошняя вясновая песня, мы падняліся на сцэну — брацік і стары сонны крот з вялізнымі лапамі. Было зусім-зусім ціха. Я ссунуў мордачку на лоб і агледзеў публіку. Чамусьці я быў зусім спакойны. Быццам той вялізны монстр урэшце адпусціў мяне. Потым я сказаў:
    Мы песні праспявалі, ну а цяпер канец!
    
    
    Мой брацік мілы маленькі цяльпук, Цмок і піп і ПУК!!!
    
    Нехта запляскаў але тут я сказаў:
    Канец мы паказалі, ну а цяпер спяём! Я спяю адну вясёлую песеньку для майго любімага браціка. Гэтая песня яму падабаецца больш за ўсё.
    Тэкст і музыка — мае.
    
    
    — Яшчэ, яшчэ! — закрычаў мой брацік.
    Я пачаў зноў спяваць нашую песеньку:
    Мой брацік мілы маленькі цяльпук.
    Стаяць на сцэне было так весела. Я вырашыў праспяваць яшчэ “Дзеда-Барадзеда ”, потым расказаць цікавы анекдот, а пасля станчыць “Танец-над-забітыммонстрам ”.
    Мяне перапоўніла захапленне.
    Я мог спяваць і танчыць гадзінамі.
    Цмок і піп і ПУК!!!
    Мой брацік паваліўся на падлогу ад смеху. Тады пражэктары павольна патухлі, і з цемры пачуліся свіст і воплескі публікі. А потым у зале ўключылі звычайныя лямпы.
    Настаўніца падышла да мяне і сказала: “Я ведала, што ты зможаш прамовіць усё адным махам”. Бабуля сказала: “Я не зусім чула, пра што ты спяваў”. Мама абняла мяне і пахваліла, што я так павесяліў браціка. I сказала яшчэ, што я спяваў лепш за ўсіх у свеце.
    Потым тата прынёс нам з брацікам па вялікім кавалку клубнічнага торта. I нам было смачна.
    А мой брацік спяваў канцоўку маёй песенькі. Яшчэ і яшчэ.
    Нільсан, У.
    Н 90 Найлепшы спявак у свеце / Ульф Нільсан; мастак Эва Эрыксан; пер. са швед. Алесі Башарымавай. Мінск : Кнігазбор, 2014. 40 с. : іл. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; вып. 3).
    ISBN 978-985-7089-40-6
    Ульф Нільсан і Эва Эрыксан разам зрабілі цэлы шэраг дзіцячых кніжак з малюнкамі, якія ўжо сталі ў Швецыі класікай. Ульф Нільсан напісаў больш за 100 казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, а Эва Эрыксан ілюстравала як свае кнігі для дзетак, так і творы многіх іншых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў.
    УДК 821.113.6-93
    ББК 84(4 Шве)-44
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Нільсан Ульф НАЙЛЕПШЫ СПЯВАК У СВЕЦЕ
    Пераклад са шведскай
    Рэдактар Барыс Пятровіч
    Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі Тэхнічны рэдактар Алег Глекаў Карэктар Алена Спрытніч
    Падпісана да друку 28.02.2014. Фармат 84x108 VieДрук афсетны. Папера крэйдавая.
    Ул.-выд. арк. 2,34. Ум. друк. арк. 4,20.
    Наклад 1000 экз. Замова 168.
    ПУП «Кнігазбор».
    Ліцэнзія № 02330/0003924 ад 08.04.2011.
    Вул. Я. Лучыны, 38-93, 220112, Мінск.
    Тэл./факс (017) 207-62-33, тэл. (029) 772-19-14, 682-83-86.
    E-mail: bkniha@tut.by
    Надрукавана ў ПУП «Джн энд Дн».
    Ліцэнзія ЛП № 02330/362 ад 06.05.2013.
    Вул. Бурдзейнага, 37-191, 220136, Мінск.
    Ульф Нільсан і Эва Эрыксан разам зрабілі цэлы шэраг дзіцячых кніжак з малюнкамі, якія ўжо сталі ў Швецыі класікай.
    Ульф Нільсан напісаў болып за 100 казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, а Эва Эрыксан ілюстравала як свае кнігі для дзетак, так і творы многіх іншых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў.
    ISBN 978-985-7089-40-6