Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Беларусь
Памер: 560с.
Мінск 1995
праць катаў і здраднікаў. Рэза-люцыя заканчвалася заклікам «Няхай жыве Савецкая ўла-да!»36. Тэрор, карныя меры з абодвух бакоў — трагічная, страшная сутнасць усіх грама-дзянскіх войнаў.
Распад войск Доўбар-Мус-ніцкага стаў неабарачальным. Чырвонагвардзейскія атрады і партызаны паўсюдна раззброй-валі легіянераў (у раёне Віцеб-ска — больш за 1200, у вёсцы Вядзерка Быхаўскага павета — 42). Некалькі эскадронаў кава-лерыі і пяхотных часцей былі акружаны і здаліся ў палон пад Бабруйскам. Такім чынам, пер-шы пасля кастрычніка 1917 г. пажар вайны ў Беларусі быў патушаны. На ўсёй тэрыторыі, часова акупаванай корпусам, была адноўлена савецкая ўлада.
Мяцеж корпуса Доўбар-Мус-ніцкага нельга лічыць у поўным сэнсе грамадзянскай вайной. 3 аднаго боку, гэта было ўзброе-нае выступленне супраць савец-кай улады, а з другога — гэта акцыя прадугледжвала далучэн-не Беларусі да Польшчы. Апош-няе цалкам адпавядала палітыцы адноўленай у канцы 1918 года польскай дзяржавы і яе ўрада. Як бачна, Польшча не адмовіла-ся ад сваёй усходняй мяжы, якая існавала да канца XVIII стагод-дзя. Калі барацьбу за ліквіда-цыю савецкай улады разглядаць у якасці грамадзянскай вайны, то барацьба за далучэнне бела-рускіх зямель да Польшчы цал-кам збліжае яе з інтэрвенцыяй.
Наогул, час сацыяльных зло-маў і барацьбы, час грамадзян-скай вайны ў той ці іншай краіне — найлепшы момант для
38
Нарысы гісторыі Беларусі
суседніх дзяржаў у задавальнен-ні сваіх геапалітычных інтарэ-саў. Ён дае магчымасць іграць на ўнутраных супярэчнасцях, аба-перціся на тую ці іншую сілу, менш за ўсё ўлічваючы патрэбы мясцовага насельніцтва.
Магчымасць замежнай ваен-най інтэрвенцыі ў былую Расій-скую імперыю не выключалася. Абедзве кааліцыі (краіны Антан-ты і Германія са сваімі саюзніка-мі) ужо ў першыя дні рэвалюцыі ў Расіі зрабілі стаўку на сілы былога рэжыму, наладзілі сувязі з унутранай контррэвалюцыяй з мэтай звяржэння савецкай ула-ды. 9(22) снежня 1917 г. канфе-рэнцыя краін Антанты ў Пары-жы прызнала неабходным пад-трымліваць контррэвалюцыйныя сілы Украіны, Беларусі, Сібіры, Каўказа, Фінляндыі і адкрыла ім крэдыты.
Ваенная інтэрвенцыя Герма-ніі. 16 лютага 1918 г. Германія паведаміла Савецкай Расіі, што скончыўся тэрмін перамір’я і «пачынаецца зноў стан вай-ны»37. 18 лютага яна аднавіла ваенныя дзеянні. У Беларусі гер-манскія войскі наступалі дзвюма групамі: 10-ая армія рухалася ў напрамку Мінск — Смаленск — Масква, а 21-ы корпус — на Гомель. Разам з нямецкімі вой-скамі выступілі ўцалелыя часці польскага корпуса Доўбар-Мус-ніцкага, якія рушылі з Бабруй-ска ў бок Мінска. Кайзераўская Германія мела намер рашыць дзве асноўныя задачы: ліквіда-цыю савецкай улады, рэстаўра-цыю ў той ці іншай форме ўлады капіталістаў і памешчыкаў і да-лучэнне да Германіі тэрыторыі Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны.
Германская інтэрвенцыя ўяўля-ла сур’ёзную пагрозу не толькі новаму ладу, але і існаванню са-мой дзяржавы. 21 лютага 1918 г. У. I. Ленін ад імя СНК РСФСР звярнуўся да працоўных з заклі-кам «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!», у якім раскрывала-ся ўся глыбіня пагрозы, што навісла над Рэспублікай Саветаў, фармуляваўся канкрэтны план барацьбы з агрэсарамі.
Фарміраванне Рабоча-Сялян-скай Чырвонай Арміі разгарну-лася і на тэрыторыі Заходняй вобласці. На працягу лютага 1918 г. толькі ў Віцебскай губер-ні ў РСЧА ўлілося 500 добра-ахвотнікаў’8. На цэнтральным напрамку супраць германскай арміі выступілі Віцебскі, Аршан-скі, Магілёўскі рэвалюцыйныя атрады і 2-ая рэвалюцыйная армія пад камандаваннем Р. I. Берзіна. Рэвалюцыйныя часці і атрады, якія фарміраваліся, зай-малі пазіцыі каля Полацка, Ба-рысава, Бабруйска, Жлобіна, Калінкавіч. У тыле нямецкіх за-хопнікаў пачалі дзейнічаць пер-шыя партызанскія атрады. Да пачатку сакавіка 1918 г. рэвалю-цыйныя войскі спынілі насту-пленне нямецкай арміі ў Белару-сі на лініі Орша — Магілёў — Гомель.
Аднак на большае сіл не хапі-ла. На адным рэвалюцыйным і патрыятычным уздыме, па сут-насці без рэгулярнай арміі, весці поўнамаштабную вайну было немагчыма. Савецкі ўрад вымушана ідзе на падпісанне мірнага дагавору з Германіяй, на заключэнне 3 сакавіка «нахабна-га», «няшчаснага», паводле вы-казванняў У. I. Леніна, Брэсцка-
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
39
га міру. Згодна з умовамі дага-вору, пад германскай акупацыяй апынулася большая частка тэры-торыі Беларусі. Неакупаванымі засталіся толькі шэсць паветаў: Клімавіцкі, Мсціслаўскі, Чавус-кі, Чэрыкаўскі, Віцебскі, Гара-доцкі і частка Горацкага, Магі-лёўскага, Аршанскага, Быхаў-скага, Гомельскага, Рагачоўска-га, Лепельскага і Сенненскага паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Гомельскі, Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы па за-гаду нямецкіх акупантаў былі далучаны да гетманскай Украі-ны.
Спробы нямецкіх войск пасля заключэння міру захапіць новыя тэрыторыі былі спынены. У са-кавіку 1918 г. для аховы заход-ніх граніц Вышэйшы ваенны са-вет рэспублікі ўтварыў загра-джальны ўчастак «завесы». У яго ўвайшлі Віцебскі, Аршанскі, Смаленскі атрады, Рослаўльская і Бранская групы рэвалюцый-ных атрадаў. Гэтыя сілы стрым-лівалі наступленне германскіх войск у глыб Савецкай Расіі.
У афіцыйных зваротах і зага-дах акупацыйныя ўлады неадна-разова нагадвалі аб сваёй «выз-валенчай місіі». Але ў сапраўд-ных паводзінах гэтых улад у Бе-ларусі, Прыбалтыцы і на Украіне ўсё паўней выяўляліся захопніц-кія ваенныя, палітычныя і эка-намічныя мэты германскай дзяр-жавы. Акупанты адмянілі дэкрэ-ты савецкай улады. Загадам міністра земляробства Германіі ад 8 чэрвеня 1918 г. аднаўлялася памешчыцкая ўласнасць. Па-мешчыкам вярталіся землі, якія належалі ім раней, інвентар, маёнткі, лясныя ўгоддзі. З’явіў-
шыся ў сваіх былых маёнтках, памешчыкі ў мэтах вяртання іх маёмасці нярэдка прыбягалі да кантрыбуцыі. У раёне Полацка за вырубку памешчыцкага лесу сялян абавязалі плаціць па 6 руб. за кубічны сажань. У вёсцы Юравічы Рэчыцкага павета былы ўпраўляючы памешчыцкім ма-ёнткам Краснаполле пачаў спа-ганяць з сялян сена, якое яны сабралі летам 1917 г. Сялянам вёсак Юравічы і Краснаполле трэба было заплаціць агульную суму 68 тыс. руб.39
Акупанты закрылі многія прадпрыемствы прамысловасці, а абсталяванне і сыравіну вывез-лі ў Германію. Толькі ў Мінску імі былі закрыты лесапільны, скураны, дражджавы заводы, тытунёвыя фабрыкі, розныя майстэрні.
Цяжкі акупацыйны парадак сустракаў супраціўленне бела-рускага народа. На гэтай падста-ве паміж акупацыйнымі ўладамі і органамі мясцовага самакі-равання часта ўзнікалі непара-зуменні. Эсэры і меншавікі, якія стаялі на чале мясцовага самакіравання, «патрабавалі ад акупантаў захавання «дэмакра-тыі» і «свабоды». У адказ, доўга не разважаючы, іх проста замя-нілі на былых паліцэйскіх, чле-наў Саюза зямельных уладальні-каў і г. д.
Каб мець нейкую апору, гер-манская адміністрацыя садзей-нічала аднаўленню кадэцкай партыі, Саюза зямельных ула-дальнікаў, клерыкальных аргані-зацый. Пэўная частка іх, заах-вочаная акупацыйнымі ўладамі, дамагалася чысткі мясцовага са-макіравання. Эсэраўская газета
40
Нарысы гісторыі Беларусі
Нямецкія войскі на Губернатарскай вул. г. Мінска.
«Дело труда» 9 сакавіка 1918 г. пісала, што цэнзавыя элементы, карыстаючыся падтрымкай аку-пантаў, рыхтуюцца «зрабіць на-пад на самае каштоўнае завая-ванне рускай рэвалюцыі — дэ-макратычнае самакіраванне». Ужо ў сакавіку 1918 г. яны пра-вялі чыстку мінскай міліцыі. 3 яе радоў у першую чаргу выганяліся тыя, хто падазраваў-ся ў сувязях з бальшавікамі. У шмат якіх гарадах міліцыю зу-сім ліквідавалі або замянілі зем-скай вартай і ўраднікамі. У Няс-віжы замест разагнанай гарад-ской думы нямецкі камендант прыняў галосных старога скла-ду. У чэрвені 1918 г. разагнаную Мінскую гарадскую думу замяні-лі магістратам, складзеным у асноўным з лаяльных да нямец-кіх улад прадстаўнікоў буржуазіі і памешчыкаў. У сельскай мяс-
цовасці земскія ўправы замяня-ліся валаснымі старшынямі і паліцыяй. Сям-там на месцах ствараліся ўстановы па герман-скаму ўзору — акруговыя саве-ты (крайсландтагі). У іх склад падбіраліся пераважна прад-стаўнікі буржуазных партый, былыя манархісты, кулакі40. Яны ж занялі рашаючыя пазіцыі ў створанай акупантамі судовай сістэме. У склад павятовага суда ўваходзілі толькі прадстаўнікі буржуазіі і памешчыкаў. Гер-манскі начальнік павета з’яўляў-ся вышэйшай судовай інстан-цыяй у павеце, яму належала права зацвярджаць рашэнні ва-ласных і павятовых судоў. У та-кіх органах самакіравання ня-мецкая адміністрацыя бачыла трывалую апору створанага імі рэжыму.
У мэтах падаўлення ў народзе
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
41
ўсялякага імкнення да супраціў-лення акупацыйныя ўлады пры-бягалі да масавых рэпрэсій. Най-больш жорсткім праследаванням падвяргаліся бальшавікі, дэпу-таты Саветаў. У занятым мяс-тэчку Мір Мінскай губерні аку-панты перш за ўсе запатрабавалі ўказаць ім бальшавікоў. Яны адразу разагналі Савет, закрылі клуб, знішчылі бібліятэку. Усіх, хто з’яўляўся на вуліцы, ары-штоўвалі41. Начальнік Дзіснен-скага павета Вірцель у загадзе ад 18 кастрычніка 1918 г. пісаў: «Гора таму сялу або асобнай гас-падарцы, з якога трапіў бы хто насустрач бальшавіцкім аргані-зацыям і аказаў бы ім садзей-нічанне чымсьці... Такія сёлы і гаспадаркі будуць змятацца з зямлі, і месцы кары будуць пе-рапоўнены іх трупамі». На тых, хто спачуваў бальшавікам, на-кладвалася цялесная кара і штраф: за слова «бальшавік» — 25 розгаў, за слова «таварыш» — штраф 25 руб.42
У адзін з майскіх дзён 1918 г. у Берліне адбылася сакрэтная нарада прадстаўнікоў міністэр-ства замежных спраў, міністэр-ства фінансаў, імперскага банка і вярхоўнага галоўнакамандую-чага з удзелам кіраўнікоў «Дрэз-дэн банк», «Дойче банк», канцэр-наў Сіменса, Крупа і «Фенікс-шталь». На нарадзе было разгле-джана пытанне аб распрацоўцы шырокага плана забеспячэння Германіяй свайго пануючага становішча на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Нарада пры-знала неабходным у першую чаргу забяспечыць уплыў на буйных транспартных прадпры-емствах (чыгуначныя дарогі,
асабліва буйныя веткі ва усход-нім напрамку, і рачныя шляхі).
Аднак планам імперыялістыч-най Германіі не суджана было здзейсніцца. Народнае супра-ціўленне акупацыйнаму рэжыму паступова нарастала. 3 першых дзён акупацыі ў Беларусі пачала разгортвацца дзейнасць пад-польных патрыятычных аргані-зацый. Па іх ініцыятыве ўжо вясной 1918 г. на заводах і фаб-рыках пракацілася хваля забас-товак. Рабочыя выступілі су-праць палітычнага рэжыму ня-мецкіх акупантаў. У многіх мес-цах забастоўкі перараслі ва ўзброеную барацьбу. Так, 15 лі-пеня 1918 г. забастоўка гомель-скіх чыгуначнікаў, аб’яўленая ў знак салідарнасці з усеагульнай забастоўкай чыгуначнікаў Укра-іны, перарасла ва ўзброеную стычку з акупантамі. Іх падтры-малі рабочыя Магілёва, Жлобі-на, Рагачова і іншых гарадоў Беларусі.