Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Беларусь
Памер: 560с.
Мінск 1995
На барацьбу з нямецкімі аку-пантамі разам з рабочымі высту-піла працоўнае сялянства Бела-русі. Вясной 1918 г. сялянскія паўстанні ўспыхнулі ў Навагруд-скім павеце і сумежных з ім валасцях Баранавіцкага павета. Моцныя сялянскія хваляванні адбыліся ў Слуцкім, Быхаўскім, Рэчыцкім, Бабруйскім і іншых паветах. Паступова выступленні сялян выліліся ва ўзброеную партызанскую барацьбу.
Масавы вызваленчы рух па-трабаваў каардынацыі дзеянняў, выпрацоўкі адзінай праграмы ба-рацьбы з акупантамі. Для ра-шэння гэтых пытанняў 8— 11 жніўня 1918 г. у Смаленску адбылася 1-ая канферэнцыя ка-
42
Нарысы гісторыі Беларусі
муністычных арганізацый акупа-ванай тэрыторыі Літвы і Белару-сі. Галоўнай задачай падпольных арганізацый канферэнцыя пры-знала стварэнне і ўмацаванне партызанскіх атрадаў, узбраенне рабочых і працоўных сялян для паўстання ў тыле ворага, якое рыхтавалася. У склад краявога камітэта камуністычных аргані-зацый Беларусі і Літвы ўвайшлі: П. М. Серабракоў, A. С. Славін-скі, Б. С. Райцэс, П. Ф. Равінскі (ад падпольных арганізацый Бе-ларусі), К. Керновіч, Ю. Ліцке-віч, П. Эйдукявічус (ад падполь-ных арганізацый Літвы), I. Агол (ад Паўночна-Заходняга абко-ма РКП(б).
Стварэнне краявога партый-нага цэнтра садзейнічала росту баявой актыўнасці ў тыле Bopara. Да пачатку восені 1918 г. бая-выя дзеянні партызан супраць акупантаў развярнуліся на ўсёй захопленай тэрыторыі Беларусі. У Мінскім, Магілёўскім, Бабруй-скім, Гомельскім, Рэчыцкім, Ба-рысаўскім, Ігуменскім, Слуцкім і Быхаўскім паветах вялі бараць-бу з нямецкімі акупантамі звыш 100 партызанскіх атрадаў. У раё-не Полацка актыўна змагаліся з германскімі войскамі партызан-скія атрады, якія аб’ядноўвалі 13 тыс. чалавек. На Палессі ўжо да жніўня 1918 г. партызанскія атрады кантралявалі Пінскі, Лу-нінецкі, Кобрынскі, Ганцавіцкі, Столінскі і іншыя паветы. Каар-дынаваў іх баявую дзейнасць Ваенны савет паўстанцкіх каму-ністычных часцей Заходняй Бе-ларусі, на чале якога стаяў ка-муніст A. I. Ільін.
У страху перад нарастаючым партызанскім рухам акупанты
палілі беларускія вёскі, рас-стрэльвалі рабочых і сялян, якія выступалі супраць акупацыйнага рэжыму. Але нямецкім захопні-кам не ўдалося прымусіць рабо-чых і працоўных сялян спыніць барацьбу. Восенню 1918 г. узбро-еная барацьба ў тыле войск пра-ціўніка набыла масавы характар.
Між тым у гэты час аўстра-германскі блок пацярпеў пара-жэнне ў першай сусветнай вай-не. У Германіі пачалася буржу-азна-дэмакратычная рэвалюцыя. Выкарыстаўшы новыя ваенна-палітычныя абставіны, Савецкі ўрад 13 лістапада 1918 г. ануля-ваў Брэсцкі дагавор. У вызвален-чай барацьбе народа супраць ня-мецкіх заваёўнікаў наступіў но-вы этап. Чырвоная Армія перай-шла ў наступленне супраць гер-манскіх войск па ўсяму фронту.
Нямецкая армія апынулася паміж двух агнёў: рэгулярныя войскі Чырвонай Арміі наступалі на яе з фронту, а партызаны грамілі тылы адступаючых на захад часцей. Ужо 21 лістапада 1918 г. нямецкія войскі адступі-лі за Бярэзіну. 22 лістапада Чырвоная Армія заняла Полацк, 28 лістапада — Бабруйск, а ў канцы лістапада вызваліла за-ходнюю частку Магілёўскай гу-берні і рухалася ў напрамку Мінска.
Бурную палітычную актыў-насць у гэтыя дні развіў Паў-ночна-Заходні абласны камітэт партыі правых эсэраў. У пачатку лістапада ён правёў з’езд прад-стаўнікоў земскіх і гарадскіх самакіраванняў, на якім быў створаны часовы Савет органаў земскага і гарадскога самакіра-вання краю. Яму было даручана
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
43
ўсталяваць сваю ўладу ў Бела-русі. 11 лістапада на нарадзе прадстаўнікоў сацыялістычных партый (меншавікоў, эсэраў, Бунда, РСДРП(б), Паалей-Цы-ёна і ОЕСРП) быў створан вы-канком Савета.
Выканаўчы камітэт 12 ліста-пада накіраваў Савету салдацкіх дэпутатаў 10-ай германскай ар-міі, які знаходзіўся ў Мінску, мемарандум з патрабаваннем перадаць яму «грамадзянскую ўладу» ў Беларусі. 3 вызвален-нем Мінска, якое адбылося 10 снежня 1918 г., у горадзе была адноўлена савецкая ўлада. Спроба правых эсэраў, меншаві-коў, яўрэйскіх сацыялістычных партый усталяваць сваю ўладу ў горадзе і Беларусі поспеху не мела.
У другой палове лістапада 1918 г. часці Чырвонай Арміі вызвалілі ад акупантаў Мала-дзечна, Ліду, Баранавічы.
У складаных умовах прахо-дзіла вызваленне паўднёвых раё-наў Беларусі. Нямецкае каман-даванне разам з пятлюраўскай дырэкторыяй, створанай на Ук-раіне, спрабавала ўсімі сіламі ўтрымаць Гомель. 20 кастрычні-ка акупанты арыштавалі членаў Гомельскага ваенна-рэвалюцый-нага камітэта. У адказ на гэта чыгуначнікі Гомеля аб’явілі за-бастоўку. Бастуючых чыгуначні-каў падтрымалі рабочыя заводаў і фабрык горада і павета.
Наступленне Чырвонай Арміі, дзеянні партызан і ўсеагульная забастоўка рабочых вымусілі нямецкіх акупантаў адступіць. 6 студзеня 1919 г. Чырвоная Армія заняла Гомель. У першай палове студзеня 1919 г. часці
Чырвонай Арміі пры ўзаемадзе-янні з партызанскімі атрадамі вызвалілі ад пятлюраўскіх і ня-мецкіх войск Палессе. Да сярэ-дзіны лютага 1919 г. савецкія войскі замацаваліся на лініі Панявежыс — Вільня — Віль-камір — Жослі — Араны — Ліда — Слонім — рака Шчара — канал Агінскага — Сарны.
На вызваленай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі паўсюдна была адноўлена савец-кая ўлада, наладжвалася гаспа-дарчае і культурнае жыццё. У па-радку дня паўстала пытанне аб нацыянальна-дзяржаўным бу-даўніцтве ў Беларусі.
Польская інтэрвенцыя. У кан-цы лютага 1919 г. двума групамі, каля 11 дывізій, войскі Польшчы пачалі наступленне ў напрамках Вільня — Ліда — Маладзечна, Баранавічы — Мінск і Коб-рын — Пінск. У сярэдзіне сака-віка 1919 г. імі былі акупаваны гарады: Брэст, Ваўкавыск, Сло-нім, Скідаль, Шчучын, Пінск і адпаведныя паветы.
Вясной 1919 г., выкарыстаўшы занятасць Чырвонай Арміі на Усходнім фронце, польскія вой-скі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі фронт і захапілі Ліду, Баранаві-чы, 19 красавіка завязаўся бой на падыходах да Вільні. Пасля трохдзённых баёў 153-і стралко-вы полк 17-ай стралковай дывізіі і баявыя атрады рабочых, якія абаранялі горад, пакінулі Віль-ню. Пад націскам перавышаю-чых сіл праціўніка савецкія вой-скі вымушаны былі адступіць.
Баі за Вільню яшчэ раз пака-залі неабходнасць неадкладнага ўмацавання Заходняга фронту.
44
Нарысы гісторыі Беларусі
Кіруючыя органы Літоўска-Бе-ларускай рэспублікі правялі пар-тыйную, камсамольскую, праф-саюзную і агульную мабілізацыі ў Чырвоную Армію. У выніку было мабілізавана каля 93 тыс. чалавек. Значная частка з ліку мабілізаваных была накіравана на Заходні фронт. Савецкі ўрад зноў звярнуўся з заклікам да ўрада Польшчы аб мірным ра-шэнні спрэчных пытанняў. Ад-хіліўшы савецкія прапановы, урад Польшчы, абапіраючыся на палітычную і ваенна-эканаміч-ную дапамогу англа-француз-скага капіталу, імкнуўся пашы-рыць сваю тэрыторыю і выпра-віць унутраныя справы за кошт суседніх народаў на ўсходзе.
Войскам інтэрвентаў садзейні-чалі выступленні супраць баль-шавікоў унутры краіны. Так, у лютым — сакавіку эсэры і анар-хісты арганізавалі антысавецкія выступленні ў Гомельскім, Рага-чоўскім і інш. паветах. У сакаві-ку 1919 г. у Гомелі адбылося выступленне чырвонаармейцаў 67-га і 68-га палкоў Тульскай брыгады на чале з былым афіцэ-рам Стракапытавым. На ўчастку Калінкавічы — Оўруч салдаты зняліся з фронту і рушылі на Гомель. Захапіўшы горад, яны грамілі савецкія ўстановы, ары-штоўвалі камуністаў. Савецкія і партыйныя работнікі горада, узброены атрад камуністаў заба-рыкадаваліся ў гасцініцы «Са-вой». Але сілы былі не роўныя. У выніку артылерыйскага аб-стрэлу частка абаронцаў загіну-ла. Уварваўшыся ў гасцініцу, наступаўшыя замучылі 25 кірую-чых савецкіх і партыйных работ-нікаў, у тым ліку старшыню рэў-
кома С. Камісарава і старшыню надзвычайнай камісіі У. Ланге. Намаганнямі часцей Чырвонай Арміі і камуністычных атрадаў гэтыя выступленні былі ліквіда-ваны.
Пасля захопу польскімі інтэр-вентамі Нова-Свянцян, Барана-віч і шэрага іншых гарадоў Бела-русі навісла сур’ёзная небяспека над Мінскам. Для яго абароны камандаванне Заходняга фронту прымала энергічныя меры. 27 мая 1919 г. пытанне аб абаро-не Мінска было абмеркавана на пасяджэнні ЦК КПЛ і Б. Было прынята рашэнне папоўніць за лік мабілізаваных працоўных аслабленыя воінскія часці і сфарміраваць новыя, арганіза-ваць дакладную разведку войск праціўніка. ЦК РКП(б) даў ука-занне аб накіраванні на Заходні фронт камуністаў з Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губер-няў. Мінскі камітэт партыі мабі-лізаваў 2/з складу гарадской арганізацыі. Павятовыя партый-ныя арганізацыі Мінскай губерні накіравалі на Заходні фронт звыш тысячы камуністаў. Да 8 чэрвеня па рашэнню канферэн-цыі праўленняў прафсаюзаў і фабзаўкомаў Мінска быў сфар-міраваны спецыяльны рабочы полк імя Мінскага Савета праф-саюзаў. У Мінскай губерні было мабілізавана 35 тыс. рабочых і сялян.
Першыя поспехі ў барацьбе з Калчаком абумовілі накіраванне мабілізаваных з Гомельскай, Ві-цебскай і Смаленскай губерняў выключна на Заходні фронт. У жніўні — ліпені часці Літоў-ска-Беларускай (16-ай) арміі атрымалі з Гомельскай і Віцеб-
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
45
Разбураны палякамі квартал Мінска.
скай губерняў больш 20 тыс. ма-білізаваных рабочых і сялян. Заходні фронт дадаткова атры-маў фонды харчавання, адзення, абутку, іншых прадметаў чырво-наармейскага ўжытку. Палеп-шыўся клопат аб параненых, сем’ях чырвонаармейцаў.
Праведзеныя мерапрыемствы ўмацавалі Заходні фронт, але не настолькі, каб было магчыма да-біцца павароту ў вайне. Польскія войскі працягвалі наступаць. 8 жніўня 1919 г. праціўнік вар-ваўся ў Мінск. Пасля вулічных стычак часці Чырвонай Арміі вымушаны былі пакінуць горад. Рухаючыся далей на ўсход, аку-панты захапілі Нова-Барысаў, Бабруйск. Фронт стабілізаваўся на лініі ракі Бярэзіны.
На захопленай зямлі інтэрвен-ты ўсталявалі жорсткі акупа-цыйны рэжым, аднавілі ўладу памешчыкаў і капіталістаў, па-
збавілі працоўных палітычных правоў. Праводзіліся масавыя арышты, асаблівая жорсткасць праяўлялася да камуністаў. Па-горшылася матэрыяльнае стано-вішча працоўных, у выніку ма-савых звальненняў павялічылася беспрацоўе. Сяляне вымушаны былі несці цяжкія павіннасці.