• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    Адна са станоўчых з’яў рады-кальных пераўтварэнняў на Бе-ларусі — адраджэнне нацыя-нальнай культуры, хаця гэты працэс і ідзе са значнымі цяж-касцямі. Наогул, у адрозненне ад папярэдніх выданняў у данай кнізе праблема развіцця бела-рускага этнасу, уключаючы яго частку за межамі Беларусі, заня-ла значна большае месца. Аўта-ры выказваюць надзею, што гэта будзе садзейнічаць развіццю
    нацыянальнай свядомасці бела-рускага народа, пераадоленню нацыянальнага нігілізму, павы-шэнню цікавасці да мінулага ва ўсіх яго праявах.
    Другая частка «Нарысаў гісто-рыі Беларусі» ў значнай ступені «населена» людзьмі, як кіруючы-мі работнікамі, дзеячамі куль-туры і навукі, так і простымі працаўнікамі, радавымі абарон-цамі незалежнасці нашай Баць-каўшчыны. Розны іх лёс, розныя справы, але аўтары імкнуліся адпаведна рэчаіснасці паказаць не толькі тых, хто заўсёды не быў абдзелены ўвагай, але і тых, каму не знаходзілася месца на старонках даследаванняў. Ад гэ-тага наша гісторыя стала паўней.
    Гісторыя савецкага грамад-ства заўсёды пісалася як вынік дзейнасці камуністычнай партыі, таму аўтары, натуральна, не маг-лі ігнараваць ролю, якую яна заўсёды выконвала. Але ў адроз-ненне ад папярэдняга абавязко-вага праслаўлення гэтая роля паказана больш аб’ектыўна: з недахопамі, пралікамі, а такса-ма злачынствамі сталінскага кі-раўніцтва.
    Сённяшняе развіццё гістарыч-най навукі, асабліва ў дачыненні да савецкага перыяду, прахо-дзіць цяжка і нярэдка супярэч-ліва. Адчуваецца нялёгкі груз уздзеяння на гісторыкаў на пра-цягу дзесяцігоддзяў. Некаторым з іх вельмі складана пераходзіць на новыя пазіцыі, пазіцыі больш шырокага тэарэтычнага погляду на гістарычны працэс, на раз-віццё Беларусі ў шмат у чым су-пярэчлівы час. Гэта відаць і па некаторых тэкстах данай часткі «Нарысаў». Але грунтоўная, у
    Да чытача
    7
    значнай ступені новая дакумен-тальная аснова, імкненне ісці ад фактаў, ад жыцця дазволілі ства-рыць кнігу, якая істотна адроз-ніваецца ад папярэдніх і ў знач-най ступені з’яўляецца кнігай новага пакалення.
    Гэтае адрозненне — і ў новых падыходах да перыядызацыі гіс-тарычнага працэсу, і ў раней не закрананых сюжэтах, і ў напаў-ненні раздзелаў пераважна но-
    вым зместам, і ў крытычных ад-носінах да раней абсалютызава-ных партыйна-дзяржаўнай пра-пагандай афіцыйных догмаў. Ка-нешне, успрыняцце ўсяго гэтага чытачамі будзе розным у залеж-насці ад іх светапогляду. Але імкненне да поўнай, аб’ектыў-най, шчырай гісторыі — гэта якраз тое, чаго нам заўсёды не хапала.
    00000330303000
    РАЗДЗЕЛ VIII
    БЕЛАРУСЬ НАПЯРЭДАДНІ
    I У ПЕРШЫЯ ГАДЫ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ
    1.	Ад лютага да кастрычніка 1917 г.
    Лютаўская буржуазна-дэма-кратычная рэвалюцыя была складанай і супярэчлівай з’явай. «У сілу надзвычайнай арыгіналь-най гістарычнай сітуацыі» ў ёй «зліліся разам... зусім розныя патокі, зусім разнародныя кла-савыя інтарэсы, зусім процілег-лыя палітычныя і сацыяльныя імкненні»1. Яна змяла царскую манархію, перадала ўсю ўладу буржуазіі.
    У выніку перамогі рэвалюцыі ў краіне стварыліся абставіны, якія палітычныя партыі ацэнь-валі па-рознаму. Бальшавікі лі-чылі, што рэвалюцыя будзе раз-вівацца далей, што на буржуаз-на-дэмакратычным этапе яна доўга не затрымаецца. Пагэта-му перыяд лібералізму і капіта-лістычнай індустрыялізацыі не будзе працяглым. Яны выступа-лі за перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў са-цыялістычную. Меншавікі ў ад-паведнасці з класічнай марксісц-кай схемай рэвалюцыі гаварылі, што буржуазна-грамадскі лад, які пачаў складвацца пасля Лю-таўскай рэвалюцыі, праіснуе доўгі час, пакуль не будуць вы-
    чарпаны ўсе магчымасці капіта-лістычнага спосабу вытворчасці і не наспеюць аб’ектыўныя і суб’-ектыўныя абставіны для перахо-ду ад капіталізму да сацыялізму.
    Ліберальна - дэмакратычныя партыі мелі свой погляд адносна пытання будаўніцтва грамадска-га ладу ў краіне пасля рэвалю-цыі. Яны адстойвалі ідэю права-вой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манар-хіі ці, у крайнім выпадку, рэспуб-ліканскага ладу.
    Часовы ўрад правёў серыю адпаведных заканадаўчых актаў, прызваных умацаваць уладу бур-жуазіі, абмежаваць дзеянні ра-дыкальнай грамадскасці на мес-цах, спыніць развіццё рэвалю-цыі, перавесці яе ў рэчышча рэ-форм.
    Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, арганізаваныя народ-нымі масамі, якія зверглі цар-скае самадзяржаўе, добраахвот-на адмовіліся ад улады. Сацыя-лісты, у тым ліку меншавікі, якім належала пераважная боль-шасць дэпутацкіх месц у Саве-тах рабочых і салдацкіх дэпута-
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    9
    таў, зыходзілі з таго, што ў вы-ніку перамогі дэмакратычнай рэвалюцыі ўлада павінна перай-сці да буржуазіі, адпаведна пад-трымлівалі Часовы ўрад. Саветы ўзялі на сябе абавязак ажыццяў-ляць кантроль за дзейнасцю гэ-тага ўрада.
    Абстаноўка на Беларусі. На Беларусі гэтую пазіцыю пад-трымлівалі сацыялістычныя пар-тыі, у тым ліку і бальшавікі, якія ўваходзілі ў аб’яднаныя з мен-шавікамі і бундаўцамі партый-ныя арганізацыі. Але адзінства не было трывалым. У канцы чэр-веня 1917 г. бальшавікі выйшлі з аб’яднанай арганізацыі і ства-рылі сваю самастойную. Іх пазі-цыя выказана ў закліку: «Уся ўлада Саветам!».
    На развіццё рэвалюцыі на Бе-ларусі ўплывалі спецыфічныя ўмовы, створаныя першай імпе-рыялістычнай вайной. Беларусь была падзелена лініяй фронту на заходнюю і ўсходнюю часткі. Гаспадарчыя, культурныя і ін-шыя сувязі паміж імі былі спы-нены. У раёнах усходняй Бела-русі, якая стала прыфрантавой зонай, не было ніякіх умоў для развіцця народнай гаспадаркі. Працавалі толькі тыя галіны прамысловасці, якія абслугоў-валі патрэбы фронту. Прыйшлі ў заняпад сялянскія гаспадаркі: не хапала інвентару, глебаапрацоў-чых прылад, коней. Мабілізацыя на вайну мільёнаў працаздоль-най часткі мужчынскага насель-ніцтва абумовіла катастрафічны недахоп працоўнай сілы. У пры-франтавой паласе сельскае і га-радское насельніцтва выконвала вялікі аб’ём розных работ для фронту. Усё гэта адмоўна ўплы-
    вала на яго жыццёвы ўзровень.
    Значная частка насельніцтва Беларусі засталася на тэрыто-рыі, якая была акупавана гер-манскай арміяй. Звыш аднаго мільёна сялян, рабочых, інтэлі-генцыі былі эвакуіраваны ў цэнт-ральныя губерні Расіі. Многія тысячы мужчын былі мабіліза-ваны на фронт, галоўным чынам на Паўднёвы, і тым самым ака-заліся надоўга адарванымі ад родных мясцін.
    Сярод насельніцтва, якое за-сталося ва ўсходніх раёнах Бе-ларусі, рэвалюцыйную работу вялі бальшавікі, сацыялісты-рэ-валюцыянеры, меншавікі з ліку салдат і афіцэраў Заходняга фронту. Рэвалюцыйна-дэмакра-тычныя арганізацыі, якія існава-лі на Беларусі да першай сусвет-най вайны, распаліся. Некато-рыя з іх членаў засталіся на аку-паванай тэрыторыі (браты Іван і Антон Луцкевічы, В. У. Ластоў-скі), другія былі мабілізаваны ў армію (К. М. Міцкевіч, I. Д. Лу-цэвіч, A. В. Баліцкі, A. Р. Чарвя-коў), трэція аказаліся бежанца-мі ў розных губернях Расіі (О. Л. Дыла). У сібірскай ссыл-цы знаходзіліся Я. Ю. Лёсік, У. У. Луцкевіч, на катарзе — А. Гарун. Многія беларусы-баль-шавікі працавалі ў партыйных арганізацыях Урала, Кубані (браты Д. М. і К. М. Басалыгі). У Петраградзе знаходзіліся 3. X. Жылуновіч, Б. I. Эпімах-Шыпіла, у Маскве — А. Бурбіс, Ф. Турук, у Яраслаўлі — У. М. Ігнатоўскі, ва Уладзівас-току — М. С. Мандрыкаў. У Ра-сіі і на Украіне былі многія іншыя ітэлігенты з Беларусі.
    Гэтая акалічнасць не магла не
    10
    Нарысы гісторыі Беларусі
    ўплываць на развіццё рэвалю-цыйнага працэсу на Беларусі, асабліва ў перыяд Кастрычніц-кай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і ўзброенай іншаземнай інтэрвенцыі. Адсутнасць адзін-ства сярод інтэлігенцыі адмоўна адбівалася на перспектывах раз-віцця нацыянальна-вызваленча-га руху, барацьбы за самавызна-чэнне беларускага народа.
    Вайна паставіла працоўных у гранічна цяжкія ўмовы жыцця, выклікала высокі ўзровень палі-тызацыі насельніцтва. Імкненне да міру стала вызначальнай ры-сай людскога настрою, абумовіла ўзнікненне антываеннага руху. Патрабаванне справядлівага дэ-макратычнага міру знаходзіла падтрымку ў шырокіх масах сал-дат, рабочых і сялян.
    Адносіны народа да Лютаў-скай рэвалюцыі. Народныя масы Беларусі чакалі ад Лютаўскай рэвалюцыі заканчэння вайны і вызвалення заходняй часткі ад гаспадарання нямецкіх акупан-таў, адраджэння разбуранай эка-номікі.
    Аднак з перамогай рэвалюцыі дэмакратычны мір, якога патра-баваў народ, не наступіў. Пер-шая сусветная вайна паміж буй-нейшымі капіталістычнымі краі-намі за перадзел сфер уплыву працягвалася. Расійскія кірую-чыя колы не змаглі падняцца да разумення тэрміновай неабход-насці пошуку шляхоў вываду краіны з вайны і не адказаліся ад курсу на яе працяг да поўнай перамогі. Між тым эканамічнае становішча краіны пагаршалася з дня на дзень. Востры дэфіцыт прадуктаў харчавання, паліва, сыравіны, развал транспартнай
    сістэмы, дзікі рост цэн у спалу-чэнні з інфляцыяй, рост беспра-цоўя балюча ўдарылі перш за ўсё па працоўных. Спакваля мацне-ла расчараванне ў рэвалюцыі, што адбылася, і адначасова ўз-растала сацыяльнае напружан-не, настрой на новыя рэвалю-цыйныя дзеянні.
    Адбылася пэўная групіроўка палітычных сіл: стварыўся блок эсэраў з меншавікамі, які пад-трымліваў партыю кадэтаў. Лі-бералы імкнуліся адцягнуць кар-дынальныя рэформы да склікан-ня Устаноўчага сходу, скіраваў-шы намаганні на ўмацаванне ўлады і працяг вайны. Памяр-коўныя сацыялісты імкнуліся неяк паскорыць правядзенне рэ-форм і дамагчыся міру шляхам перамоў. На крайнім левым флангу знаходзілася бальшавіц-кая партыя, якая засталася адзі-най з усіх палітычных сіл у Расіі, што не была скампраметавана супрацоўніцтвам з Часовым ура-дам і яго непапулярным курсам.
    Сітуацыя была гранічна няў-стойлівай. Палітычныя крызісы, якія ўзнікалі адзін за другім, усё больш ліхаманілі Часовы ўрад. Выхад з гэтага стану правыя сі-лы бачылі ў згортванні дэмакра-тычных свабод, ліквідацыі Саве-таў, усталяванні моцнай улады, здольнай навесці парадак, праду-хіліць развал краіны. Ідэя дык-татуры, як панацэі ад усіх бед, заўсёды суправаджае часы смут і сацыяльных зломаў. Натхніце-лямі такога павароту выступіла пэўная частка кадэцкай партыі. Аднак актыўную ролю арганіза-тараў яго практычнага ажыццяў-лення ўзяў на сябе генералітэт. Па яго ініцыятыве пад выгля-