• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    та і многія іншыя Саветы. 3 кож-ным днём нарастаў антыўрадавы настрой, які ўсё часцей выліваў-ся не толькі ў пагрозы, але і ў канкрэтныя дзеянні. Так, паста-нова Часовага ўрада закрыць газету «Молат» была сустрэта рашучымі пратэстамі грамадскіх арганізацый. Палкавы камітэт 28-га пяхотнага палка заявіў, што ў далейшым полк не будзе абмяжоўвацца толькі пратэста-мі, а прыменіць рэальную сілу6.
    Росту антыўрадавых настрояў, больш глыбокаму асэнсаванню неабходнасці адхілення ад улады Часовага ўрада і перадачы дзяр-жаўнай улады Саветам садзей-нічалі два фактары. Па-першае, аб’ектыўны, які выяўляўся ў рэзкім пагаршэнні гаспадарчага стану ў краіне і істотным зні-жэнні матэрыяльна-бытавога становішча рабочых, салдат, пра-цоўнага сялянства, ніжэйшых слаёў інтэлігенцыі. Па-другое, пасля разгрому карнілаўшчыны ў дзяржаве склаліся абставіны, пры якіх Часовы ўрад пазбавіўся падтрымкі працоўнага народа. На стварэнне рэвалюцыйна-дэ-макратычнай улады рабочых і сялян, парламентарна-дэмакра-тычнай рэспублікі сацыялістыч-ныя партыі не згаджаліся. Яны аказаліся не ў сілах парваць саюз з кадэтамі. А ўсеагульны крызіс усё больш паглыбляўся, і краіна аказалася на краі безда-ні. Па заяве А. Ф. Керанскага, ён знаходзіўся ў той час «паміж молатам правых і кавадлам левых, бальшавікоў». У гэты час частка эсэраў і меншавікоў вяла перамовы з бальшавікамі аб спо-сабах пераходу ад кааліцыі да сацыялістычнага ўрада. Пагад-
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    19
    нення, аднак, бакі не знайшлі.
    У абставінах распаду кааліцыі У. I. Ленін стаў рашуча патра-баваць наступлення. Пасля аб-меркавання пытання аб узброе-ным паўстанні на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) 10 кастрычніка пачалася актыўная яго падрых-тоўка.
    Такім чынам, Лютаўская рэва-люцыя не дала народу таго, што ён чакаў. Першая сусветная вайна працягвалася, народ міру не атрымаў. Сяляне зямлі так-сама не дачакаліся. Права на самавызначэнне паднявольным народам не было прадастаўлена. Нягледзячы на тое, што з моман-ту рэвалюцыі прайшло восем ме-сяцаў, пытанне аб грамадска-палітычным і дзяржаўным ладзе яна не вырашыла. Палярызацыя сіл у грамадстве ўзмацнілася. Левыя радыкальныя сілы імкну-ліся да абвастрэння сітуацыі, «давядзення рэвалюцыі да кан-ца», правыя — да навядзення парадку праз усталяванне дык-татуры. Цэнтрысцкія сілы ака-заліся вельмі слабымі і разроз-ненымі, каб забяспечыць плаўны рэфармісцкі шлях наспеўшых пераўтварэнняў і прадухіліць но-вы сацыяльны выбух. Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцяг-нуць краіну з цяжкага крызісу.
    Пасля карнілаўскага мяцяжу стала відавочным, што кадэцка-правасацыялістычная кааліцыя сябе вычарпала. Кадэты, якіх абвінавачвалі ў падтрымцы кар-
    нілаўскага мяцяжу, хутка страч-валі крэдыт палітычнага даверу. Гэты крэдыт амаль цалкам пе-райшоў да партый рэвалюцый-най дэмакратыі — бальшавікоў, меншавікоў і сацыялістаў-рэва-люцыянераў.
    Зрух улева прывёў у верасні да рэальнай магчымасці стварэння дэмакратычнай, як тады гавары-лі, аднародна сацыялістычнай улады. Урад з прадстаўнікоў гэ-тых партый, калі б ён быў ство-раны, мог бы стаць урадам, здольным ажыццявіць нацыя-нальную згоду, атрымаць пад-трымку большасці насельніцтва. Дэмакратычная нарада, якую склікаў у верасні ЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканком Саветаў сялянскіх дэпутатаў, змагла б стварыць такі дэмакратычны ўрад. Аднак правыя меншавікі і эсэры вяр-нуліся да ідэі, якая ўжо не пра-цавала,— кааліцыі з кадэтамі, што паскорыла працэс іх ізаля-цыі ад радыкальна настроеных мас. Бальшавікі 7 кастрычніка выйшлі з Перадпарламента, створанага Дэмакратычнай на-радай, і сталі на шлях аднапар-тыйнай барацьбы за ўладу. Яны пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброенага паўстання, хаця фак-тычна ўжо 21 і 22 кастрычніка Ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў на сябе кіраўніцтва гарні-зонам, замяніў камісараў, пры-значаных урадам. 23 кастрыч-ніка на яго бок перайшоў гарні-зон Петрапаўлаўскай крэпасці.
    20
    Нарысы гісторыі Беларусі
    2.	Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі
    24 кастрычніка ў Петраградзе пачалося ўзброенае паўстанне. Да раніцы 25 кастрычніка Часо-вы ўрад быў звергнуты. У 10 га-дзін раніцы была абнародавана напісаная У. I. Леніным адозва «Да грамадзян Расіі», у якой аб’яўлялася аб звяржэнні Часо-вага ўрада і пераходзе ўлады ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага ка-мітэта — органа Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэ-путатаў. Адозва заканчвалася заклікам: «Няхай жыве рэвалю-цыя рабочых, салдат і сялян!»
    Рэвалюцыйныя падзеі на Бе-ларусі і Заходнім фронце. 26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. У загадзе № 1 Выканаўчага камітэта гава-рылася: «У Мінску ўлада перай-шла ў рукі Савета рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў»'. 3 гарадской турмы было вызвалена больш за 1000 палітычных зняволеных і салдат8, з якіх быў сфармірава-ны Першы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Савет узброіў таксама 400 рабочых-чыгуначнікаў. На бок Савета перайшлі 37-ы і 289-ы запасныя пяхотныя палкі, якія фармірава-ліся ў Мінску. Названыя тры палкі і рабочая дружына склалі ўзброеныя сілы новай улады ў Мінску.
    Для яе ўмацавання Мінскі Са-вет увёў цэнзуру, адхіліў ад кі-раўніцтва гарадскую думу, накі-раваў сваіх камісараў на вакзал, пошту, тэлеграф, у штаб Заход-няга фронту, узяў пад ахову най-
    больш важныя ўстановы. 26 кастрычніка пачаў фарміравацца Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Ядро яго склалі Прэзідыум Мінскага Са-вета, бюро абласнога Выканаў-чага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя Франтавога камітэта, прадстаў-нікі Мінскага раённага чыгунач-нага камітэта, вайсковых часцей, якія размяшчаліся ў горадзе .
    Аднак да вечара 26 кастрычні-ка становішча ў горадзе ўсклад-нілася. Штаб фронту пачаў рых-таваць франтавыя часці да ад-праўкі ў Петраград на дапамогу Краснову і Керанскаму, збіраць сілы для барацьбы супраць Са-ветаў у Мінску. Да сярэдзіны дня 27 кастрычніка ў горадзе з’явіліся каравулы Франтавога камітэта з казакаў Каўказскай дывізіі, якая перайшла на яго бок, эсэры расклейвалі лістоўкі, якія заклікалі насельніцтва да барацьбы супраць Саветаў10. Па загаду камандуючага Заходнім фронтам генерала Балуева 27 кастрычніка ў горад была ўве-дзена Каўказская дывізія.
    У загадзе № 1 аб пераходзе ўсёй улады ў рукі Саветаў Вы-канком Мінскага Савета рабо-чых і салдацкіх дэпутатаў звяр-нуўся да ўсіх рэвалюцыйных арганізацый і палітычных пар-тый з прапановай неадкладна па-чаць арганізацыю часовай рэва-люцыйнай улады на месцах. Аднак гэта прапанова імі была адхілена. У той жа час Франта-вы камітэт, у ліку членаў якога
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    21
    пераважалі прадстаўнікі сацыя-лістычных партый, утварыў Ка-мітэт выратавання рэвалюцыі на чале з меншавіком Т. М. Калату-хіным. Праграма камітэта праду-гледжвала захаванне ўлады Ча-совага ўрада, неабходнасць вы-бараў і скліканне Устаноўчага сходу. Па сутнасці, аб’яднаныя ў камітэце рэвалюцыйна-дэма-кратычныя сілы, пераважна па-мяркоўныя сацыялісты, хацелі ўтрымаць ход падзей у рэчышчы рэформ, не дапусціць іх развіццё ні па радыкальнаму балыпавіц-каму шляху, ні па шляху ўста-лявання ваеннай дыктатуры.
    Такім чынам, адсутнасць узае-маразумення паміж бальшаві-камі і іншымі сацыялістычнымі партыямі фактычна вяла ад тэа-рэтычнай барацьбы да грама-дзянскай вайны. Адмова баль-шавікоў адступіцца ад часткі сваіх прынцыпаў, якія, дарэчы, не мелі падстаў, адмова ад кам-прамісу з іншымі сацыялістыч-нымі партыямі вяла да непрад-бачанага становішча.
    Камітэт зняў ваенныя пасты Савета, адхіліў ад выканання абавязкаў прызначаных Саветам камісараў. Толькі на вакзале працягвала дзейнічаць ахова ўзброеных чыгуначных рабочых. На ўсіх іншых аб’ектах з’явіліся каравулы з Каўказскай дывізіі. Камітэт выратавання рэвалюцыі прад’явіў Савету ўльтыматум, запатрабаваў перадаць яму ўсю ўладу. Гэта ўмова азначала па сутнасці фарміраванне ўлады на шматпартыйнай аснове.
    Мінскі Савет, з аднаго боку, не мог прыняць ультыматум, па-колькі гаворка ішла не толькі аб падзенні савецкай улады ў Мін-
    ску, але і аб стварэнні сур’ёзнай пагрозы для перамогі бальшаві-коў у Петраградзе. 3 другога боку, ён лічыў неразумным усту-паць ва ўзброеную барацьбу пры няроўных суадносінах сіл. Вы-хад са становішча быў падказа-ны адсутнасцю адзінства ў ка-мітэце. Правыя меншавікі Т. М. Калатухін, В. А. Жданаў і правыя эсэры I. П. Несцераў, М. К. Мікалаеў патрабавалі ра-шучых мер, аж да арышту баль-шавікоў — дэпутатаў Савета. Так званыя «мяккасардэчныя» меншавікі (А. Б. Штэрн), бун-даўцы (A. I. Ванштэйн) і левыя бундаўцы (Марахавіцкі, Пе-раль) хісталіся, шукалі шляхоў, каб жыць у «міры».
    Выкарыстаўшы гэтую ўнутра-ную барацьбу, бальшавікі дасяг-нулі кампраміснага рашэння: Камітэт выратавання рэвалюцыі абавязаўся не пасылаць войскі ў Петраград і Маскву, а Савет зга-дзіўся перадаць камітэту ўладу ў раёне Заходняга фронту. Савет дэлегаваў у склад камітэта сваіх прадстаўнікоў I. Я. Алібегава і Я. I. Перно, якім было прапана-вана заставацца ў ім да таго часу, пакуль ён будзе выконваць заключанае пагадненне.
    Адначасова бальшавікі Мінска прынялі дзейсныя меры па ўма-цаванню сваіх сіл. 27 кастрыч-ніка яны накіравалі ўпаўнаважа-ных у армейскі камітэт 2-ой арміі з заданнем тэрмінова пера-кінуць у Мінск рэвалюцыйныя часці. Камітэт РСДРП(б) такса-ма разгарнуў актыўную работу сярод рабочых горада, накіра-ваўшы галоўны ўдар супраць палітыкі Цэнтральнага бюро прафсаюзаў, якое выступала за
    22
    Нарысы гісторыі Беларусі
    «нейтралітэт» прафсаюзаў у кан-флікце паміж Мінскім Саветам і Камітэтам выратавання рэвалю-цыі. Прымаліся меры па ўцяг-ненню гарадской міліцыі ў актыўную барацьбу на баку Мін-скага Савета. У мэтах раз’яд-нання супрацьстаячых сіл Выка-наўчы камітэт 28 кастрычніка прыняў пастанову аб страце ка-місарам Заходняга фронту В. А. Жданавым сваіх паўна-моцтваў, паколькі ўрада, які яго прызначыў, больш не існавала11.
    На гэтую акцыю Камітэт вы-ратавання рэвалюцыі адказаў больш жорсткай барацьбой су-праць Савета. 29 кастрычніка 1917 г. Савету быў прад’яўлены новы ультыматум, які патраба-ваў ад яго і Ваенна-рэвалюцый-нага камітэта надрукаваць у га-зеце «йзвестня Мннского Сове-та» заяву аб тым, што пастановы Савета Народных Камісараў і Петраградскага ВРК не падля-гаюць выкананню. Мінскі Савет адхіліў ультыматум.