Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Беларусь
Памер: 560с.
Мінск 1995
Сітуацыя рэзка абвастрылася. Правыя эсэра-меншавіцкія лідэ-ры пачалі адкрыта заклікаць да разгрому Мінскага Савета. Але палітычнае становішча ў горадзе змянілася. 30 кастрычніка пасля ўпартай барацьбы гарадскі сход праўленняў і камітэтаў праф-саюзаў вырашыў падтрымаць са-вецкую ўладу і аказаць рашучае супрацьдзеянне ўсялякім спро-бам падаўлення Саветаў з чыйго б то ні было боку12.
У гэты ж дзень 2-і з’езд грэ-надзёрскага корпуса 2-ой арміі рашуча падтрымаў рэвалюцыю і прапанаваў Камітэту выратаван-ня рэвалюцыі прызнаць савец-кую ўладу, а ў выпадку адказу —
камітэт разагнаць13. 31 кастрыч-ніка савецкую ўладу падтрымаді дывізійны камітэт пры штабе. Заходняга фронту і з’езд камітэ-/ таў 10-ай арміі. 1 лістапада такія ж рэзалюцыі былі прыняты 6-ай і 42-ай армейскімі, 5-ай грэна-дзёрскай, 15-ай Сібірскай дыві-зіямі, 1-ым Сібірскім і 9-ым армейскім карпусамі. Паміж 23—24 гадзінамі 1 лістапада ў Мінск з 2-ой арміі прыбыў брані-раваны поезд, які ўзяў пад ахову Мінскі Савет і горад14.
Прыбыццё браняпоезда, бро-немашын і падраздзяленняў 60-га Сібірскага палка змяніла суадносіны сіл у горадзе. У сувя-зі з гэтым Мінскі Савет накіра-ваў у Камітэт выратавання рэва-люцыі дэлегацыю, якая абвясці-ла там дэкларацыю аб парушэн-ні камітэтам пагаднення ад 27 кастрычніка (мелася на ўвазе накіраванне некалькіх воінскіх часцей у Петраград і Маскву) і заявіла аб выхадзе сваіх прад-стаўнікоў з Камітэта выратаван-ня рэвалюцыі15.
Абапіраючыся на актыўную падтрымку перш за ўсё рэвалю-цыйных салдат, Ваенна-рэвалю-цыйны камітэт узяў усю ўладу ў свае рукі. Вечарам 2 лістапада ў гарадскім тэатры адбыўся па-шыраны сход Мінскага Савета з удзелам прадстаўнікоў прад-прыемстваў, чыгуначнікаў, вай-сковых часцей — усяго каля 1000 чалавек. Сход адобрыў мерапрыемствы па ажыццяўлен-ню дэкрэтаў П Усерасійскага з’езда Саветаў, якія былі распра-цаваны ВРК. Лідэры эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў заявілі аб сваёй нязгодзе з палітыкай ВРК і выхадзе іх фракцый са
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
23
Маніфестацыя ў Маладзечне.
складу Савета. Але многія дэпу-таты гэтай партыі не падтрымалі сваіх лідэраў і засталіся ў Саве-це. Мінская арганізацыя менша-вікоў палічыла дзеянні фракцыі памылковымі і 5 лістапада пры-няла рашэнне аб яе вяртанні ў Савет.
Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які не паспеў аформіцца да абвастрэння аб-ставін, да 4 лістапада папоўніў-ся прадстаўнікамі арганізацый і воінскіх часцей. Загадамі ад 4 і 5 лістапада ВРК вызначыў сваю арганізацыйную структуру. Вы-шэйшым органам быў аб’яўлены пленум ВРК, а выканаўча-распа-раджальнымі — бюро і галіно-выя аддзелы. У склад бюро ВРК увайшлі: К. I. Ландар (старшы-ня), А. Ф. Мяснікоў, У. С. Селяз-нёў, М. У. Рагазінскі, М. I. Кал-мановіч, М. I. Крывашэін,
В. М. Фрэйман16. Да фарміра-вання абласных органаў савец-кай улады ВРК з’яўляўся адзі-ным поўнаўладным органам на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.
Па сутнасці, улада ВРК была ўладай надзвычайнай, і выбірае-мыя пад яго кантролем у надзвы-чайных абставінах Саветы наў-рад ці адлюстроўвалі ўвесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несумненна, што Саветы гэтага ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах са-праўднага народнага самакіра-вання.
Услед за Мінскам савецкая ўлада на аднапартыйнай аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і на Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальша-вікі ўступалі колькасна прад-
24
Нарысы гісторыі Беларусі
стаўнікам іншых партый, рас-пускаліся. Так было ў Віцебску, дзе 28 кастрычніка Ваенрэўком горада ўзяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны ву-зел, распусціў існуючы Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і прызначыў выбары яго новага складу. ВРК заклікаў працоўныя масы не паддавацца чуткам «аб тых жахах, якія быццам бы чы-няцца ў Расіі і сталіцы»17, вы-значаў гэтыя чуткі як паклёп-ніцкія, што распаўсюджваюцца ворагамі рэвалюцыі з мэтай суп-рацьпастаўлення народных мас савецкай уладзе.
28 кастрычніка Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Оршы стварыў ВРК на чале з бальша-віком Дзмітрыевым, распусціў Камітэт выратавання рэвалюцыі. 12 лістапада надзвычайны сход прадстаўнікоў сялянскіх тава-рыстваў Аршанскага раёна абраў часовае бюро па сялянскіх спра-вах, якое з’яўлялася аддзелам ВРК. На сходзе была прынята рэзалюцыя аб прызнанні і пад-трымцы Савета Народных Камі-сараў, а таксама аб правядзенні ў жыццё да склікання Устаноў-чага сходу дэкрэта аб зямлі.
26 кастрычніка ў Гарадку Ві-цебскай губерні нарада кіраўні-коў павятовага Савета і прад-стаўнікоў часцей гарнізона пра-даставіла выканкому Савета шы-рокія паўнамоцтвы ў барацьбе з контррэвалюцыяй. Нарада аба-вязала выканком падтрымліваць рашэнні II Усерасійскага з’езда Саветаў. 8 лістапада павятовы Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт для барацьбы з контр-рэвалюцыяй.
30 кастрычніка ў Гомелі адбы-лося аб’яднанае пасяджэнне гарадскога Савета рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў і Выканкома павятовага Савета сялянскіх дэ-путатаў. Абмеркаваўшы палі-тычнае становішча ў краіне, га-радскі і павятовы Саветы адоб-рылі дэкрэты II Усерасійскага з’езда Саветаў і абвясцілі ў го-радзе і павеце савецкую ўладу.
У лістападзе адбыліся перавы-бары Гомельскага Савета, якія далі бальшавікам 109 дэпутацкіх месц са 195. 17 лістапада над-звычайны агульны сход новага складу Савета ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, боль-шасць членаў якога стаяла на платформе II Усерасійскага з’ез-да Саветаў18.
Павольна развіваўся рэвалю-цыйны працэс у Магілёве. Сілы, якія групаваліся вакол Стаўкі, спрабавалі ператварыць Магілёў у апорны пункт барацьбы суп-раць Савецкага ўрада. Лідэры правых эсэраў і меншавікоў мелі намер сфарміраваць «новы ўрад» на чале з В. М. Чарновым. Іх планы падтрымлівалі пераважна эсэра-меншавіцкі па складу ўсе-армейскі камітэт, Магілёўскі Са-вет рабочых і салдацкіх дэпута-таў і Выканком губернскага Са-вета сялянскіх дэпутатаў. Але прыпыніць ці павярнуць ход па-дзей у іншае рэчышча ім не ўда-лося.
3 набліжэннем рэвалюцыйных войск да горада, калі лёс Стаўкі быў вырашаны, у 23 гадзіны 18 лістапада Магілёўскі Савет быў вымушаны прызнаць савец-кую ўладу і ўтварыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, да якога перайшла ўся ўлада ў горадзе19.
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
25
ВРК заявіў, што ён усімі срод-камі будзе абараняць інтарэсы свабоды і рэвалюцыі, і папярэ-дзіў: «Усе асобы, прыкмечаныя ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і перашкодзе вырашэнню асноў-ных задач, абвешчаных дэкрэта-мі II Усерасійскага з’езда Саве-таў будуць праследавацца па ўсёй строгасці рэвалюцыйнага часу»2". Прадстаўнікі Часовага ўрада — выконваючы абавязкі галоўкаверха М. М. Духонін, старшыня ўсеармейскага камітэ-та В. Б. Станкевіч, памочнік начальніка штаба галоўкаверха па палітычных справах В. В. Вы-рубаў — былі ўзяты пад дамашні арышт, усеармейскі камітэт рас-пушчаны.
На працягу 25 кастрычніка — 18 лістапада 1917 г. у Беларусі ў часцях і злучэннях фронту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў. Такая адносна лёгкая перамога Кастрычніцкай рэва-люцыі тлумачылася тым, што ўсе чакалі: яна вырашыць нахварэў-шыя пытанні часу — аб міры і зямлі. Дэкрэты II Усерасійскага з’езда Саветаў сустрэлі пад-трымку рабочых, сялян і салдат. У Дэкрэце аб зямлі сяляне ўба-чылі здзяйсненне сваёй запавет-най мары. Дэкрэт аб міры з за-хапленнем успрынялі салдаты, рабочыя і сяляне. Таму на выба-рах ва Устаноўчы сход'Беларусі і на Заходнім фронце перавагу атрымала партыя бальшавікоў. 3 56 дэпутатаў, абраных у Мін-скай, Віцебскай, Магілёўскай і Заходнефрантавой акругах, бы-ло 30 бальшавікоў, 22 сацыяліс-ты-рэвалюцыянеры і 4 іншыя21.
Савецкую ўладу падтрымліваў Заходні фронт. 3 1 па 10 лістапа-
да адбыліся армейскія з’езды. На з’ездах 2-ой і 10-ай армій боль-шасць дэлегатаў складалі баль-шавікі і іх прыхільнікі з ліку беспартыйных. Гэтыя з’езды ві-талі савецкую ўладу, дэкрэты II Усерасійскага з’езда Саветаў і створаны ім Савецкі ўрад. Тыя ж армейскія камітэты, якія стаялі на іншых пазіцыях, былі распушчаны і замест іх абраны новыя, а таксама створаны ваен-на-рэвалюцыйныя камітэты. Дзейнасць Франтавога камітэта кваліфікавалася як накіраваная супраць улады Саветаў, як здра-да рэвалюцыі. Дзяліць уладу, пайсці на кааліцыю з іншымі рэвалюцыйнымі партыямі баль-шавікі не хацелі.
Другі з’езд 3-яй арміі па свай-му складу і характару прынятых рашэнняў некалькі адрозніваўся. Сярод дэлегатаў з’езда бальша-вікі складалі толькі 46 %. У пры-нятай рэзалюцыі з’езд прапана-ваў стварэнне аб’яднанай сацыя-лістычнай улады на глебе пагад-нення паміж абодвума лагерамі дэмакратыі, неадкладнае папаў-ненне ЦВК прадстаўнікамі са-цыялістычных партый, якія пай-шлі з II Усерасійскага з’езда Саветаў, а таксама прадстаўні-камі Саветаў сялянскіх дэпута-таў і прадстаўнікамі фронту, якія не змаглі прыбыць на з’езд. З’езд падтрымаў, калі гэта будзе пры-знана неабходным, скліканне III Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
У адрас Савецкага ўрада па-ступала шмат рэзалюцый сходаў і мітынгаў рабочых, сялянскай беднаты і салдат, у тым ліку з Бе-ларусі, аб падтрымцы. У рэза-
26
Нарысы гісторыі Беларусі
люцыі сходу сялянскіх дэпута-таў Слуцкага павета, які адбыўся 28 кастрычніка, гаварылася аб прызнанні толькі савецкай ула-22
ДЫ .
Такіх рэзалюцый, лістоў было шмат. Яны адлюстроўвалі пера-важаючыя настроі працоўнага люду, змардаванага вайной і без-упыннымі нястачамі. Рэвалю-цыя разбурыла старую сацыяль-на-эканамічную і палітычную сістэму, а разам з тым знесла і новыя структуры ўлады, выклі-каныя да жыцця Лютаўскай рэ-валюцыяй, якія, аднак, так і не паспелі набыць выразна акрэсле-нае аблічча і дзеяздольнасць, каб ажыццявіць неабходныя рэ-формы. Кастрычнік, які, на дум-ку працоўных, павінен быў ад-крыць шлях да новага свабод-нага жыцця, імі быў падтрыма-ны. Гэта забяспечыла яму пера-могу ў такі кароткі час і без сур’ёзных ускладненняў. Але тое, што ён хаваў у сабе шмат невядомага, небяспеку грама-дзянскай вайны, усталявання ўлады адной партыі, таталітар-нага рэжыму, усведамлялася яшчэ не многімі. Нават тыя, хто заклікаў не баяцца грамадзян-скай вайны, яе магчымых ма-штабаў не ўяўлялі. Гэтыя тэн-дэнцыі праявіліся хутка.