Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Беларусь
Памер: 560с.
Мінск 1995
30
Нарысы гісторыі Беларусі
бе працоўным. У барацьбе паміж Устаноўчым сходам і Саветамі з’езд заявіў, што ён будзе на баку Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў2'. Папя-рэджанне гучала пагрозліва. З’езд выказаўся за аб’яднанне Саветаў рабочых і салдацкіх дэ-путатаў з Саветамі сялянскіх дэпутатаў.
IV губернскі з’езд сялянскіх дэпутатаў падтрымаў савецкую ўладу, заклікаў на яе абарону ўсіх працоўных. Спробы змагац-ца супраць савецкай улады, не-падпарадкаванне яе пастановам з’езд аб’явіў контррэвалюцый-нымі, якія павінны спыняцца рашучымі мерамі. З’езд прыняў рашэнне аб стварэнні Чырвонай гвардыі.
З’езд выказаўся за правядзен-не зямельнай рэформы на на-ступных падставах: адмена пра-ва ўласнасці на зямлю, якая з усімі нетрамі павінна быць усе-народным здабыткам і давацца працоўным на правах землека-рыстання. Размеркаванне зямлі павінна праводзіцца ўраўняльна па працоўнай, спажывецкай і вытворчай норме, зямлёй паві-нен карыстацца толькі той, хто яе апрацоўвае. Непасрэдна рас-параджэнне зямельнымі багац-цямі ажыццяўляюць губернскі і павятовы зямельныя камітэты, зямлёй у першую чаргу надзя-ляюцца беззямельныя і мала-зямельныя.
З’езд прызнаў неабходным неадкладна прыступіць да ўзбра-ення сялянства і раззбраення буржуазіі. Узбраенне павінна было праводзіцца павятовымі Саветамі сялянскіх дэпутатаў толькі тых сялян, якія былі
абраны валаснымі і сялянскімі сходамі і з’яўляліся людзьмі сумленнымі, гатовымі не шкада-ваць свайго жыцця для абароны рэвалюцыі. Узброеныя фарміра-ванні з сялян павінны знаходзіц-ца ў распараджэнні павятовых Саветаў.
У адпаведнасці з рэзалюцыямі з’ездаў 14 студзеня адбылося аб’яднанне выканкомаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Пасля аб’яднання быў выбраны прэзідыум і створаны галіновыя аддзелы (працы, асветы, фінан-савы, сельскай гаспадаркі, ган-длю і прамысловасці, харчовы, ваенны і інш.).
Такім чынам, на працягу 8 тыдняў на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі была ўсталя-вана савецкая ўлада. Нельга ад-маўляць, што менавіта Саветы дамагліся заключэння перамір’я на ўсім працягу Заходняга фрон-ту, разгарнулі актыўную работу па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі, паляпшэнню харчовых спраў, стварэнню трывалага па-радку ў краіне.
Шчырасць імкнення Саветаў на справе даказаць, што інтарэ-сы рабочых і працоўнага сялян-ства знаходзяцца ў цэнтры іх ўвагі, сумненню не падлягае. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з’ездамі Са-ветаў рабочых і салдацкіх дэпу-татаў Заходняй вобласці, Саве-таў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб’ядналіся і ўтварылі Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкан-комзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. У. Рага-
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
31
зінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў на чале з бальшавіком К. I. Ланда-рам.
У характары дзейнасці гэтых органаў хутка выявілася вельмі непрыемная рыса, якая балюча адгукнецца на лёсе Беларусі: раўнадушныя, а потым і адмоў-ныя адносіны да пытанняў на-цыянальна-дзяржаўнага сама-вызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння. У склад Аблвыкан-комзаха ўвайшлі людзі немясцо-выя, далёкія ад разумення на-цыянальных патрэб краю.
З’езды Савета рабочых, сал-дацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губер-няў, якія адбыліся ў снежні 1917 г., не прымалі рашэнняў аб ўваходжанні гэтых губерняў у склад Заходняй вобласці і аб зліцці абраных імі выканаўчых камітэтаў з Аблвыканкомзахам. Абраныя імі выканаўчыя камітэ-ты дзейнічалі самастойна. Орга-ны савецкай улады зазначаных вышэй губерняў не дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў у склад Абл-выканкомзаха і СНК Заходняй вобласці. Магчыма, мелася на ўвазе, што заключнай фазай фарміравання абласных органаў улады і дзяржаўнага кіравання з’явіцца Заходні абласны з’езд Саветаў рабочых, салдацкіх і ся-лянскіх дэпутатаў.
У выніку таго, што ваенна-па-літычныя абставіны ўскладнілі-ся, фарміраванне органаў дзяр-жаўнай улады і кіравання ў За-ходняй вобласці не было завер-шана. Акупацыя 3/4 тэрыторыі вобласці паставіла на першы
план задачу арганізацыі бараць-бы народа за яе вызваленне. Мерапрыемствы ў галіне дзяр-жаўнага будаўніцтва адкладвалі-ся да больш спрыяльнага часу.
Рэвалюцыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Кастрыч-ніцкай, адбылася. Яе патрэбна разглядаць як непасрэдны пра-цяг і заканчэнне першага этапу буржуазна-дэмакратычнага са-цыяльнага перавароту. Уладу, устаноўленую ў выніку гэтай рэвалюцыі, можна вызначыць ленінскім тэрмінам — рэвалю-цыйна-дэмакратычная дыктату-ра рабочых і сялян. Кіруючая роля ў сістэме яе органаў нале-жала партыі бальшавікоў. Але хутка выявілася, што рабочыя, салдаты, сяляне не падрыхта-ваны да кіравання дзяржавай. У іх не было ні ведаў, ні агуль-най, а тым больш палітычнай культуры, ні практычнага вопы-ту. Сярод іх абсалютная боль-шасць была зусім непісьменнай. У такіх абставінах іх уладу стала ажыццяўляць партыя бальшавікоў. Рэвалюцыйна-дэ-макратычная дыктатура рабочых і сялян на справе ператварылася ў дыктатуру адной партыі. Ме-тады ж яе ўсталявання наогул нельга назваць дэмакратычнымі.
На практыцы ў сістэме кіра-вання галоўная роля належала не Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, а надзвы-чайным органам: ваенрэўкомам, камбедам, надзвычайным камі-сіям, рэвалюцыйным трыбуна-лам, рознага роду ўпаўнаважа-ным, камісарам і г. д. На справе гэта азначала адхіленне шырокіх мас ад улады.
Ва ўмовах Беларусі створаныя
32
Нарысы гісторыі Беларусі
органы савецкай улады па свай-му складу былі сялянска-сал-дацкімі. Пераважная большасць у іх належала сялянам і салда-там, якія таксама на 90 % былі сялянамі. Новая ўлада сканцэн-травала сваю ўвагу на ажьтццяў-ленні агульнадэмакратычных пе-раўтварэнняў, да якіх у першую чаргу адносіліся мерапрыемствы па выхаду з вайны, правядзен-ню ў жыццё Дэкрэта аб зямлі, увядзенню 8-гадзіннага працоў-нага дня для рабочых і служачых і інш.
3 вялікімі цяжкасцямі сутык-нулася савецкая ўлада па аргані-зацыі дзейнасці мясцовых орга-наў кіравання ўсімі бакамі жыц-ця. He патрабавалася шмат часу, каб сфарміраваць валасныя, па-вятовыя і губернскія Саветы і іх выканаўчыя камітэты. Значна цяжэй было сфарміраваць галі-новыя органы ўпраўлення. Ся-род рабочых, салдат, сялян не было не толькі кваліфікаваных спецыялістаў, але і практыкаў. Неадкладна вырашаць гэту зада-чу можна было пры ўмове выка-рыстання мясцовымі Саветамі гарадскіх дум і земскіх органаў з іх рознагаліновым кваліфіка-ваным апаратам. У Беларусі гэта пытанне вырашалася двума шля-хамі. Многія Саветы ўключылі ў сваю сістэму існаваўшыя орга-ны самакіравання цалкам, а ін-шыя расфарміроўвалі іх, уклю-чаючы спецыялістаў у ствараемы новы гаспадарчы апарат.
Першыя крокі дзейнасці са-вецкай улады на Беларусі па-казвалі, што нават для правя-дзення ў жыццё задач агульна-дэмакратычнага характару не хапала дастаткова кваліфікава-
ных кадраў. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ні матэрыяльныя, ні культурныя, ні палітычныя пера-думовы. 3 гэтага вынікае, што Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая давяла да канца задачы Лютаў-скай рэвалюцыі, павінна была адкрыць магчымасці для развіц-ця крашы на шляху поўнага выкарыстання рэсурсаў капіта-лістычнага спосабу вытворчасці і тым самым падрыхтаваць усе неабходыыя перадумовы дзеля таго, каб пачаць пераход да сацыялізму.
Памятаючы заўвагу Ф. Эн-гельса аб тым, што «для рабочага класа не можа быць большай гістарычнай бяды, як захоп палі-тычнай улады ў такі час, калі ён да гэтага яшчэ не падрыхтава-ны», Г. В. Пляханаў адзначаў, што ў агульнай масе насельніц-тва Расіі рабочы клас складаў малую долю. Для ўсталявання сваёй улады яму патрэбны былі саюзнікі. Сялянства, якое мела патрэбу ў зямлі, зусім не імкну-лася да замены капіталістычнага ладу сацыялістычным.
Разлічваць на тое, што, як ка-жуць, рускі рабочы пачне, а ня-мецкі давядзе сацыялістычную рэвалюцыю да перамогі, Г. В. Пляханаў лічыў вялікай памыл-кай. Бясспрэчна, немцы былі бліжэй да рэвалюцыі, чым рус-кія. Але ў немцаў яна яшчэ не паспела. Гэта азначае, што не-мец не можа закончыць тое, што пачаў рускі. He можа закончыць гэта ні француз, ні англічанін, ні жыхар Злучаных Штатаў. «Несвоечасова захапіўшы палі-тычную ўладу,— пісаў ён,-— рус-
Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
33
кі пралетарыят не зробіць са-цыяльную рэвалюцыю, а толькі выкліча грамадзянскую вайну»28. Улада павінна падтрымлівацца ўсімі жывымі сіламі, якія не за-цікаўлены ў аднаўленні старога ладу.
У. I. Ленін з пагардай адно-сіўся да аб’ектыўных фактараў непазбежнасці сацыялістычнай рэвалюцыі. Ён надаваў істотнае значэнне сфармуляваным К. Марксам сацыяльна-экана-мічным умовам рэвалюцыі, якія ніколі не абсалютызаваў, а лі-чыў, што свядомасць, арганізава-насць і актыўнасць мас могуць выйсці далёка за першапачатко-
выя межы рэвалюцыі і аказаць рашаючы ўплыў на рэвалюцый-ную ўладу, яе характар і гіста-рычныя магчымасці. Між тым не зразумела, аб якіх масах гава-рыў У. I. Ленін. Вядома, што прамысловы пралетарыят у Расіі складаў толькі 2,5 % усяго на-сельніцтва. Таксама не зразуме-ла і тое, як кіраўнік бальшавікоў уяўляў будаўніцтва сацыялізму, калі для гэтага адсутнічалі ма-тэрыяльныя, сацыяльныя і куль-турныя перадумовы. Як бачна, ён засяроджваў усю ўвагу на суб’ектыўным фактары, ігнарую-чы аб’ектыўныя ўмовы.
3. Беларусь у час грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі
Пасля ліпеньскай дэманстра-цыі ў Петраградзе працэс спаў-зання да новай рэвалюцыі і гра-мадзянскай вайны, расколу гра-мадства на два супрацьлеглыя адзін аднаму варожыя лагеры стаў неабарачальным. He ўдало-ся арганізаваць блок левых пар-тый і тым самым ператварыць у рэальнасць адзіны шанц прадухі-ліць крывавае сутыкненне. Пра-выя сацыялісты і меншавікі вы-ступілі за захаванне саюзу з ка-дэтамі, супраць стварэння ўрада нацыянальнай згоды, і магчы-масць блакіраваць, пераламіць тэндэнцыю развіцця падзей у бок грамадзянскай вайны не бы-ла ажыццёўлена. Да эскалацыі грамадзянскай вайны вялі такія палітычныя акцыі бальшавікоў, як закрыццё апазіцыйных газет у