• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2

    Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 560с.
    Мінск 1995
    997.09 МБ
    кастрычніку, забарона кадэцкай партыі ў снежні 1917 г., разгон Устаноўчага сходу ў пачатку 1918 г.
    Новыя сацыяльныя слаі і групы, якія прыходзяць да ўлады ў вы-ніку рэвалюцыі, імкнуцца ўсімі сіламі яе ўтрымаць, замацаваць сваю перамогу. Старыя ж, што страцілі ўладу, імкнуцца яе вяр-нуць, змагаюцца за гэта з патроенай сілай, рашучасцю, ствараюць дзеля таго свае ар-ганізацыйныя структуры. Гэта таксама рысы ўсіх рэвалюцый і пераваротаў, якія адбываліся ў свеце.
    У Беларусі арганізуючымі цэнтрамі антысавецкіх высту-пленняў сталі Стаўка Вярхоўна-га камандавання ў Магілёве, штаб Заходняга фронту і Фран-
    2 Нарысы гісторыг Беларусі, ч. 2
    34
    Нарысы гісторыі Беларусі
    тавы камітэт. У Стаўцы сабра-ліся прадстаўнікі сацыяльных і палітычных сіл, мэты і задачы якіх значна разыходзіліся: ма-нархісты, лібералы, сацыялісты, замежныя ваенныя місіі, кіраў-нікі згодніцкага ЦВК Саветаў. Іх аб’яднала адна мэта: зваліць уладу бальшавікоў. Пад пры-крыццём Стаўкі рабілася спроба фарміравання новага складу буржуазнага ўрада Расіі.
    У лістападзе — снежні ў гара-дах і сельскай мясцовасці адбы-ліся выступленні, скіраваныя на байкот мерапрыемстваў савец-кай улады. Пашыралася спеку-ляцыя, п’янства, беспарадкі ў грамадскіх месцах, распаўсюдж-валіся фальшывыя чуткі, грабя-жы маёнткаў, тэрарызаванне насельніцтва.
    У мэтах прадухілення дзеян-няў, скіраваных на дэзарганіза-цыю грамадскага парадку, Ваен-на-рэвалюцыйны камітэт Заход-няга фронту даў указанне ніжэй-стаячым ВРК без суда і следства расстрэльваць усіх пагромшчы-каў і марадзёраў, прыцягваць да суда рэвалюцыйнага трыбуна-ла з канфіскацыяй маёмасці асоб, абвінавачаных у выгане самагону, вырабе апаратаў для самагонаварэння і продажы са-магону, віна і іншых спіртных напіткаў. Асоб, якія садзейнічалі самагоншчыкам і вінагандлярам, можна было штрафаваць у паме-ры ад 500 да 3000 руб., а тых, хто з’явіўся на вуліцы або ў пуб-лічным месцы ў п’яным выгля-дзе,— арыштоўваць на першы выпадак ад двух нядзель да трох месяцаў, на другі — да шасці месяцаў, на трэці — аддаваць пад суд29. Безумоўна, што такія
    дырэктывы адкрывалі шляхі для злоўжыванняў, беспадстаўных рэпрэсій.
    Загадам камандуючага Заход-нім фронтам ад 30 лістапада ў Мінску з 16 гадзін аб’яўлялася ваеннае становішча. Уезд у горад дазваляўся толькі па пасведчан-нях ВРК і іншых органаў мясцо-вай улады. У горадзе была ўве-дзена ахова. У мэтах умацавання грамадскага парадку ні адзін секвестр, рэквізіцыя, ніводнае высяленне, ні адзін вобыск не дазваляліся без ордэра, падпіса-нага старшынёй ВРК К. I. Лан-дарам. Усе самазваныя «адміні-стратары» затрымліваліся і да-стаўляліся ў камендатурў’". К. I. Ландар заклікаў насельніцт-ва не верыць контррэвалюцый-ным чуткам, іх распаўсюджваль-нікаў прыцягваць да адказнасці.
    He падтрымалі Кастрычніц-кую рэвалюцыю тыя беларускія нацыянальныя палітычныя сілы, якія згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Гэ-тыя арганізацыі пачалі збіраць сілы, якія падтрымлівалі іх пра-граму. На франтах адбыліся з’езды воінаў-беларусаў. Ажыві-лася дзейнасць нацыянальных арганізацый у гарадах Беларусі, Маскве, Петраградзе. ВБР вяла лінію на стварэнне беларускай самастойнай дзяржавы.
    Мяцеж Доўбар-Мусніцкага. Антысавецкую лінію праводзіла камандаванне 1-га польскага корпуса на чале з генералам Доўбар-Мусніцкім, які ўваходзіў у склад рускай арміі. Пад мар-кай аховы маёмасці памешчы-каў-палякаў часці корпуса на працягу лістапада — снежня
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    35
    1917 г. неаднаразова праводзілі акцыі, скіраваныя супраць мяс-цовых органаў савецкай улады. У Быхаўскім павеце яны не да-звалялі зямельным камітэтам праводзіць улік памешчыцкіх зя-мель. Такія ж факты мелі месца ў Віцебскай губерні31.
    Пасля роспуску Беларускага з’езда і Усерасійскага ўстаноў-чага сходу Доўбар-Мусніцкі 12 студзеня 1918 г. афіцыйна аб’явіў вайну Савецкай Расіі. Палітычныя мэты мяцежнікаў зводзіліся да ліквідацыі савецкай улады ў Беларусі і далучэння Мінскай і Магілёўскай губерняў да Польшчы.
    3 моманту аб’яўлення вайны ўся тэрыторыя, на якой знахо-дзіліся часці корпуса, фактычна аказалася імі акупаванай. На-ступленне корпуса пачалося ў напрамку Жлобін — Бабруйск. Пасля ўзяцця Бабруйска 20 сту-дзеня легіянеры накіраваліся да Мінска і Віцебска. Захоп чыгу-начных вузлоў даў магчымасць Доўбар-Мусніцкаму адрэзаць цэнтральныя губерні Савецкай Расіі ад Беларусі і Украіны.
    На часова захопленай тэрыто-рыі Беларусі быў усталяваны жорсткі, па сутнасці акупацый-ны рэжым, скіраваны не толькі супраць савецкай улады, але і мясцовага насельніцтва. У да-кладзе Быхаўскага павятовага выканаўчага камітэта Наркамзе-му РСФСР паведамлялася, што ўсё каштоўнае, галоўным чынам харчаванне і фураж, было выве-зена польскімі легіянерамі. Ор-ганы савецкай улады былі ра-загнаны, партыйныя і савецкія работнікі арыштаваны і пакара-ны смерцю або прыгавораны да
    доўгатэрміновай катаргі і турмы. Працоўнае насельніцтва жорст-ка тэрарызавалася, расстрэльва-ліся жыхары цэлых сёл. Пад страхам біцця, падвойнага абла-жэння і вялікага штрафу жыха-ры кожнай воласці былі абавяза-ны ўнесці польскім уладам жыта 3000, аўса — 3000, ячменю — 1000, грэчкі — 4000, _ бульбы — 5000, сена — 1000 пудоў, яек — 4000 штук, а таксама 7 коней, 40 кароў і г. д. Насельніцтва было абкладзена падаткам на вокны, дзверы, курэй, сабак, ко-шак і іншых хатніх жывёлін. Была ўведзена баршчына: у ад-ноўленых памешчыцкіх маёнт-ках сяляне абавязваліся два дні ў тыдзень бясплатна працаваць на памешчыка32.
    Вайна, якую вёў польскі кор-пус Доўбар-Мусніцкага, уста-ноўлены ім жорсткі рэжым вы-клікалі ўсеагульнае абурэнне працоўных Беларусі, не маглі не ўзбудзіць іх патрыятычных па-чуццяў. Савецкая ўлада, для якой корпус нёс смяротную па-грозу, прыняла меры па аргані-зацыі супраціўлення. Выканком Магілёўскага губернскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў выдаў дэкрэт аб арышце прадстаўнікоў польскай буржуазіі, памешчыкаў і тых лідэраў кадэтаў і Саюза зямель-ных уладальнікаў, якія дапама-галі корпусу Доўбар-Мусніцкага весці вайну супраць савецкай улады. За прамую сувязь са шта-бам польскага корпуса Саюз зямельных уладальнікаў быў аб’-яўлены па-за законам.
    На падставе гэтага дэкрэта былі арыштаваны буйныя маг-наты, а самі арганізацыі рас-
    36
    Нарысы гісторыі Беларусі
    пушчаны. Дэкрэтам СНК Заход-няй вобласці і фронту ад 30 сту-дзеня 1918 г. была распушчана Беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступлен-не корпуса, разлічваючы на яго як узброеную сілу ў справе ства-рэння беларускай незалежнай дзяржавы. Разлік не быў апраў-даны. I сам генерал-лейтэнант рускай арміі (пазней генерал броні польскай арміі) Доўбар-Мусніцкі, і большасць з яго акру-жэння арыентаваліся на тыя палітычныя колы, якія імкнуліся адрадзіць польскую дзяржаву і ўключыць у яе склад Беларусь.
    Поруч з карнымі мерамі савец-кія органы ўлады разгарнулі пра-паганду, скіраваную на салдат корпуса. Магілёўскі губернскі Савет 19 студзеня 1918 г. заклі-каў польскіх салдат арыштоў-ваць генералаў і афіцэраў, выбі-раць са свайго асяроддзя каман-дзіраў і пераходзіць на бок рэва-люцыі. IV Магілёўскі губернскі з’езд прыняў рашэнне аб неад-кладным узбраенні сялян для абароны савецкай улады. У Слуцкім павеце па рашэнню Савета рабочых, салдацкіх і ся-лянскіх дэпутатаў была аб’яўле-на ўсеагульная мабілізацыя ся-лян, салдат і рабочых, сфарміра-ваны баявыя дружыны Чырво-най гвардыі33,
    Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А. Ф. Мяснікоў 21 сту-дзеня 1918 г. аддаў загад рас-фарміраваць 1-ы польскі корпус. Салдат і афіцэраў, якія пажа-даюць уступіць у РСЧА, мерка-валася накіроўваць ў распара-джэнне Саветаў рабочых, сал-дацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Генерал Доўбар-Мусніцкі быў
    аб’яўлены ворагам рэвалюцыі і па-за законам. Афіцэраў, якія не прызнавалі савецкую ўладу, на-лежала арыштоўваць. Сялянам Магілёўскай губерні дазвалялася прымаць меры да гвалтаўнікоў паводле свайго меркавання.
    У валасцях і паветах мясцо-выя Саветы фарміравалі ўзброе-ныя атрады. У адным з паветаў сяляне патрабавалі «агульнай мабілізацыі ад 18 да 33 гадоў». Сяляне вёсак Кудаеў, Мацькаў-шчына, Салаўёва, Якубава і ін-шых Аршанскага і Горацкага па-ветаў сфарміравалі пешы і конны атрады колькасцю 1100 чала-век34.
    На тэрыторыі, занятай корпу-сам, разгортваўся партызанскі рух. У Быхаўскім, Рагачоўскім і іншых паветах ён набыў масавы характар. У вёсках Новы Быхаў, Лазарэвічы сяляне арганізавалі партызанскі атрад, колькасць якога вырасла да 500 чалавек. Партызанскія атрады былі сфар-міраваны ў Чачэрску, Раўкавічах і Рагіне Буда-Кашалёўскай во-ласці. У студзені 1918 г. парты-занскія атрады, якія дзейнічалі ў раёне Журавіч, Кармы, Чачэр-ска, Буды-Кашалёўскай, аб’яд-наліся ў адно фарміраванне. У вёсцы Раўкавічы адбыўся з’езд партызан, на якім быў створаны кіруючы партызанскі штаб. Ён наладзіў сувязь са штабам рэва-люцыйных войск у Навазыбкаве, адкуль атрымлівалі зброю, бое-прыпасы, палітычную літарату-ру. Адзінае камандаванне, па-ляпшэнне арганізацыі і ўзброе-насці значна павысілі баяздоль-насць партызан.
    На барацьбу з мяцежнымі войскамі Савецкі ўрад накіраваў
    Напярэдадні і ў першыя гады савецкай улады
    37
    чырвонагвардзейскія атрады. Упарты бой паміж імі і легіяне-рамі адбыўся каля чыгуначнай станцыі Ясень 24 студзеня 1918 г. У аператыўнай зводцы паведам-лялася, што быў знішчаны «пя-хотны атрад польскіх легіянераў у колькасці 600 чалавек, падбіты 2 гарматы, польская кавалерыя адступіла... Усё мясцовае на-сельніцтва на баку савецкай ула-ды, сустракае нашы войскі як вызваліцеляў, разбурае пуці і аказвае ўсялякую дапамогу рэ-валюцыйным героям».
    Рашаючы ўдар па часцях польскага корпуса савецкія вой-скі і партызаны нанеслі пад Ра-гачовам і Жлобінам. Каля станцыі Жлобін упарты бой, аж да рукапашных стычак, працяг-ваўся 6, а гарматны агонь — 30 гадзін. Атрымаўшы перамогу ў гэтым баі, чырвонаармейскія атрады ўвайшлі ў Жлобін, а ў ноч на 31 студзеня 1918 г.— у Рагачоў. У гэтых баях была поўнасцю разгромлена 1-ая польская дывізія. Польскія сал-даты кідалі зброю, здаваліся ў палон35.
    Пачаліся павальныя ўцёкі ле-гіянераў з часцей польскага кор-пуса. Многія яго салдаты ўсту-палі ў рады рэвалюцыйных войск. У Мінску з ліку салдат, якія перайшлі на бок савецкай улады, быў сфарміраваны 1-ы польскі рэвалюцыйны батальён. Салдаты-палякі 4-га грэнадзёр-скага палка ў рэзалюцыі пра-тэсту супраць выступлення Доў-бар-Мусніцкага заявілі, што за спробы прыслужнікаў буржуазіі заліць крывёю свабоду, здабы-тую пралетарыятам, яны адка-жуць бязлітасным тэрорам су-