Настальгія падарожная проза Сяргей Абламейка

Настальгія

падарожная проза
Сяргей Абламейка
Выдавец: Галіяфы
Памер: 412с.
Мінск 2014
93.45 МБ


Сяргей Абламейка
Н A С Т А Л Ь Г I Я

...К вашая краіна праплывае за вакном — зачараваная зімой, засыпаная сьнегам, замеценая і здранцьвелая ў марознай просіні.
Яна такая асьляпляльна прыгожая у зыркіх промнях ранішняга студзеньскага сонца!
Сяргей Абламейка
НАСТАЛЬГІЯ
Сумёты на дарогах, сумёты на дахах, сумёты на пахілых галінах засьнежаных дрэваў...
Вы не хаваеце вачэй ад зыркіх сонечных косаў, якія, рассыпаючыся натысячы меншых, адбіваюцца ад акіяну сьнежнае нерушы.
Бель іскрыцца і вабіць так, што не адвесьці позірку.
А хочацца паглядзець яшчэ на ясны блакіт
чыстага і высокага неба, на далёкі і недасяжны далягляд, на родныя долы і ўзвышшы.
Тут, там, там а там усюды ваша Беларусь. За лесам,
за пагоркам, за вёскай...
НАСТАЛЬГІЯ
Сяргей Абламейка
Н A С Т
1 awdOL
_ SHii I
Падарожная проза
Мінск «Галіяфы» 2014
УДК 821.161.3-4
ББК 84(4Бен)-44
A15
Абламейка, С.
A15 Настальгія падарожная проза / Сяргей Абламейка. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 412 с.
ISBN 978-985-7021-47-5.
Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы.
На вокладцы — кадар зь фільму Андрэя Таркоўскага «Настальгія».
УДК 821.161.3-4
ББК 84(4Бен)-44
ISBN 978-985-7021-47-5
© Абламейка С., 2014
© Афармленне. ПВУП «Галіяфы», 2014
Зьмест
Частка I. СВАЁ
Вы маркіз дэ Кюстын 8
Вы за трэцяе пакаленьне 31
Вы беларус-хрысьціянін 51
Вы па мячы з Кожава 73
Вы зноў бачыце Нёман 92
Нетутэйшы прысмак лістапада 110
Палацз акном у восень 130
Вы лорд Байран 172
Частка II. ЧУЖОЕ
Рымскія імпрэсіі 180
Каталёнскія падабенствы 193
ВыўШвабіі 203
Вы ў Карлавых Варах 217
Пах Чырвонага мора 234
Гамэр, Атацюрк і масоны 266
3 расейцамі на турэцкім пляжы 286
Чацьвёрты Рым 308
Памылка таксіста 332
ЧасткаІІІ. КАМЯНІ
Вы ў восеньскай Празе 346
Каханы горад 374
ВЫ МАРКІЗ дэ кюстын
Красавік 2005 году. Раней вы думалі, што ў Беларусі на Вялікдзень сьвенцяць пасхі, а ў Расеі «на Пасху освяіцают кулнчн». Аказалася, што вы адсталі ад жыцьця — «кулнчл» даўно ўжо прапісаліся і ў вашай краіне. За тыдзень побыту ў родным горадзе напярэдадні Вялікадня вы пачуеце гэтае слова дзясяткі разоў — яно будзе гучаць з тэлевізара, з радыё ў машыне, у размовах людзей на вуліцах, у краме прадавачкі будуць крычаць адна адной: «Галя, трэба чалавека паставіць на «кулнчн»...
Расейскі «кулнч» стаў сымбалем беларускага Вялікадня...
Але пакуль вы гэтага ня ведаеце. Вы на мяжы, вы рыхтуецеся перасячы векавы рубеж цывілізацыяў, які сёньня называецца «Памежны пераход «Варшаўскі мост»»...
Вы езьдзіце ў Менск тры-чатыры разы на год, і тры-чатыры разы на год вы ўспамінаеце словы францускага арыстакрата маркіза дэ Кюстына, які ў 1839 годзе наведаў Расею:
«Празьмерная колькасьць нікчэмных, абсалютна непатрэбных мераў перасьцярогі пры мытным даглядзе робіць неабходным бясконцае мноства ўсякагароду чыноўнікаў. Кожны зь іх выконвае сваю працу з пэдантычнасьцю, рыгарызмам і пыхай, якія маюць толькі адну мэту — надаць вялікую значнасьць кожнаму, нават самаму дробнаму чыноўніку. Гэты чыноўнік не дазваляе сабе вымавіць лішняе слова, але з усяго адчуваецца, што яго перапаўняе ўсьведамленьне ўласнай значнасьці. “...Я частка вялікай дзяржаўнай машыны...” Столькі дробных перасьцярогаў, якія лічацца тут неабходнымі ды якія нідзе болей не сустракаюцца, ясна сьведчаць, што мы ўступаем у імпэрыю, ахопленую адным толькі пачуцьцём страху... Усялякі іншаземец, што прыбыў на расейскую мяжу, загадзя трактуецца як злачынец...»
Вы можаце цытаваць дэ Кюстына бясконца, бо з таго часу, як ён падарожнічаў па Расеі, амаль нічога не зьмянілася. Хіба што з падазрэнрнем і недаверам на мяжы цяпер ставяцца ня толькі да іншаземцаў, але і да сваіх грамадзянаў. Але галоўнае засталося нязьменным — Беларусь паранейшаму знаходзіцца на ўсход ад заходняй расейскай мяжы.
У палове 90-х гадоў у беларускай амбасадзе ў Празе вам выдалі замежны пашпарт яшчэ савецкага ўзору, запоўнены ад рукі. Вы езьдзілі
зь ім па сьвеце і назіралі зьдзіўленьне шматлікіх памежнікаў ад рукапіснага дакумэнту. Але вам найболей клопату прынёс ня сам рукапісны пашпарт, а ўклеены ў яго фатаздымак. Відаць, беларускі кансулят эканоміў на клеі. Аднойчы вы ляцелі ў Лёндан, і ў праскім аэрапорце зьдзіўлены рукапісным дакумэнтам чэскі памежнік неасьцярожна перагнуў старонку са здымкам — здымак адваліўся і ўпаў на падлогу. Памежнік выбачыўся і прапусьціў вас празь мяжу. У самалёце вы на свой страх і рызыку прыклеілі злашчасны здымак сьлінаю і без праблемаў прайшлі брытанскі памежны кантроль у аэрапорце Гітраў. Пасьля ў гатэлі вы прыклеілі здымак нармальным клеем, але па неасьцярожнасьці размазалі пальцам пячатку амбасады і трошачку ссунулі здымак так, што лініі пячаткі ледзьве заўважна не супадалі. Як стала зразумела ў наступныя тры гады, якраз гэта і была самая сур’ёзная ваша памылка.
Колькі той пашпарт задаў працы беларускім памежнікам!! Яны адгіналі вуглы здымка пазногцямі, скрэблі яго нечым, перагіналі старонку, забіралі пашпарт на дадатковы кантроль, некалькі разоў зусім адрывалі фотку і вярталі пашпарт, уклаўшы здымак паміж старонак, — памежнікі рабілі сваю справу, як рабілі яе 200 гадоў перад імі іхныя папярэднікі на расейскай мяжы — яны лавілі шпіёнаў. Калі старонкі для візаў у тым пашпарце скончыліся, вы здалі яго зь вялікай палёгкай і нават асалодай — кесару кесарава.
Але цяпер вы стаіце на польскім баку мяжы і чакаеце пацьверджаньня з Чэхіі, што ваша машына ня скрадзеная. Польскі памежнік пасьмейва-
ецца і кажа, што стаяць давядзецца доўга — чэхі ў нядзелю ня хочуць працаваць. Праз доўгія чатыры гадзіны пацьверджаньне прыходзіць, і вас прапускаюць на беларускі бок. Вы ад’яжджаеце, канстатуючы, што пасьля ўступу ў Эўразьвяз чэскія і польскія мытнікі ды памежнікі сталі троху дабрэйшыя і самавіцейшыя. Зь іншага боку — чатырохгадзіннае чаканьне можа азначаць і дробную помсту чэскага паліцыянта з памежнага мястэчка Чэскі Цешын уладальніку чэскага аўто зь беларускім імем за падзеі 1968 году. Вы з пакорай яе прымаеце ўсе 10 гадоў жыцьця ў Чэхіі, дарма што вы не расеец. Чэхі ўсіх людзей з усходу Эўропы называюць «русамі» і лічаць адказнымі за акупацыю, якая адкінула іх яшчэ на 20 гадоў назад у гісторыі.
А вось і мост праз Буг — мяжа. Зь беларускага боку памежныя слупы, заараныя палосы, калючы дрот і іншыя перашкоды на некалькі кілямэтраў углыб тэрыторыі, з польскага — у Бугу купаюцца дзеці, і да самае вады падыходзяць гаспадарскія палеткі. Колер вады ў рацэ жоўта-карычневы, але сама вада празрыстая. Буг каля Берасьця — плыткі і вірлівы, берагі парослыя кустоўем. Нізкія рэдкія аблокі, нізкае цёплае сонца — на Палесьсі наогул сябе адчуваеш у нізіне, і... пахі. Зямля пахне зямлёй, вада — вадой, прырода пахне прыродай. Тысячы пахаў хвойнага і ліставога лесу, прыбярэжных хмызоў, падгнілага чароту і вільготнага сухастою паўзь берагі, роснае травы, скошанай атавы і палявых кветак, сухое гліны і мокрага пяску, сялянскіх падворкаў і загазаваных гарадзкіх ускраінаў — усё гэта зь дзяцінства знаёмы і мілы пах Айчыны.
У парыве хочацца нават сказаць словы, якім ніхто не паверыць — у Беларусі пахне ўсё, нават паветра, па-за Беларусьсю ня пахне нічога! Дома ўсякая ежа мае водар. У Празе сьвіная адбіўная сваёй ніякасьцю расчароўвае да страты апэтыту і спараджае сантымэнтальны ўспамін пра беларускую сьвежаніну. Толькі ў Беларусі можна зьесьці духмяны памідор ці гурок, цыбулю і часнык, толькі ў Беларусі расьце сопкая белая бульба, а ня мыла пад назвай бульба, якое прадаецца ў заходніх крамах...
Нехта тут пачне разважаць пра хімію зямлі, вады і чалавека і будзе мець рацыю, але вы скажаце прасьцей — радзіма ёсьць радзіма.
Ваш сантымэнт, аднак, зусім не датычыць працэдуры, празь якую давядзецца прайсьці, пераехаўшы мост праз Буг. Страшная гэтая працэдура называецца «Оформленне временного ввоза транспортного средства» і адбярэ ў вас яшчэ некалькі гадзінаў каштоўнага часу.
Можна было б і не пералічваць усе перашкоды, недарэчнасьці і зьнявагі, якія даводзіцца перажыць кіроўцу замежнага аўтамабіля, хай сабе і зь беларускім пашпартам у кішэні. Усё як у Астольфа дэ Кюстына з папраўкай у горшы бок. Але час ідзе, і можа стацца, што сёньняшнія рэаліі на кантрольных пунктах па-над Бугам пададуцца некаму праз год-другі лёгкай прыгодай на мяжы.
Пашпарт правераць тройчы. Яшчэ на мосьце вам дадуць паперку, на якой усе каму ахвота будуць ставіць пячаткі і расьпісвацца. Пры выезьдзе з памежнага пераходу акажацца, што вы там не запоўнілі шмат усялякіх разьдзелаў і
разьдзельчыкаў, памежнікі прымусяць іх запоўніць і зробяць суворую вымову. Вы прамаўчыце, зьдзівіўшыся, што раней пра патрэбу нешта пісаць у той паперцы ніхто не сказаў. Агулам на тым аркушыку зьявіцца 10 пячатак. Але гэта будзе пасьля. А спачатку вас запусьцяць пад дах кантрольнага пункту, і вы будзеце разгублена чакаць з паўгадзіны, калі да вас нехта падыдзе. Пасьля вы з дапамогай польскіх турыстаў знойдзеце паперку дэклярацыі, запоўніце яе і станеце ў чаргу да будкі мытніка. Калі вы амаль дастаіцеся, акажацца, што яму трэба сыходзіць, і давядзецца займаць чаргу да будкі суседняй. Той мытнік вас прымаць адмовіцца, нейкі паляк з чаргі пакліча начальніка, які загадае мытніку людзей усё ж аформіць. У чарзе вы даведаецеся, што маеце зьбегаць у суседнюю будыніну зрабіць ксэракопіі тэхнічнага пашпарту машыны ды пашпарту асабістага. Зьбегаеце, заплаціце паўтары тысячы беларускіх рублёў, зноў станеце ў чаргу, а пасьля даведаецеся, што тамсама трэба было заплаціць яшчэ чатыры з паловай тысячы за ўнясеньне вашых зьвестак у кампутар. Зноў зьбегаеце, заплаціце і ўнесяце.
Калі ваша чарга нарэшце падыдзе, мытнік у будцы адмовіцца вас афармляць, заявіўшы, што ягоная зьмена скончылася 20 хвілін таму. Вы паспрабуеце запярэчыць, што начальнік, маўляў, сказаў, што вас тут маюць абслужыць. У адказ вы пачуеце гнеўную водпаведзь, што «ребята» з усёй зьмены будуць яго чакаць і ня змогуць «здацца», што ён цэлы дзень без абеду, што дадому дабярэцца толькі да паловы на дзясятую, што з голаду нажарэцца і пасьля будзе ўсю ноч варочацца бяз сну...
Вам нічога не застанецца, як завесьці спачувальную размову, папытацца, ці доўгая зьмена, як часта хадзіць на службу, ці далёка дадому, пагадзіцца, што «работа» цяжкая і г. д. Гэта спрацуе і вас з выглядам вялікае ласкі пачнуць афармляць.
Пасьля яшчэ будзе кантроль памежны, і, прайшоўшы яго, вы, нарэшце, шчасьліва памкняцеся да сваёй машыны, каб ехаць у Менск. Але акажацца, што гэта ня ўсё. Трэба яшчэ прайсьці «транспартны кантроль» і атрымаць пячатку. Вы раптам успомніце, што сярод пэрсанажаў пад дахам памежнага пераходу былі людзі ў форменных куртках з надпісамі на сьпіне «Транспартная інспэкцыя». Вы пойдзеце ў чарговую будку, пакажаце там дакумэнты, атрымаеце чарговыя пячатку і подпіс — і нарэшце сядзеце ў машыну. Што праўда, так і не зразумеўшы сэнсу і падставаў «транспартнага кантролю». Гэты сэнс, аднак, вам яшчэ адкрыецца па дарозе назад у Прагу. Але ў той момант вы яшчэ гэтага ня ведалі.
Каля вашага аўто ў бок Бугу ляніва прабягае бяздомны сабака, і вы раптам зьедліва думаеце, што на мяжы патрэбны яшчэ і «сабачы кантроль» — а раптам кантрабандысты намуштруюць сабакаў, каб тыя працавалі наркакур’ерамі? А раптам тое самае змогуць рабіць і каты, краты, галубы, буслы, вужакі і шчупакі? Зьедлівы жарт вам спадабаецца, і вы падзеліцеся ім з жонкай. Яна, аднак, не засьмяецца, а пакажа вам паперку, на якую ўся адказная (і ня надта) чыноўная хеўра дзьве апошнія гадзіны ставіла пячаткі. Раней вы расьсяроджана не зьвярталі ўвагі на яе зьмест і не глядзелі, як і што там адзначалі. Паперка назы-
валася «Учетно-контрольный лнсток». А на ёй — пералік кантроляў:
1. Пограннчный контроль
2. Саннтарно-пограннчный контроль
3. Ветерннарный контроль
4. Фнтосаннтарный контроль
5. Автомобнльный контроль
6. Таможенный контроль
Сьмяяцца перахочацца... Пасьля будзе яшчэ шмат розных сюрпрызаў, напрыклад, акажацца, што так званых памежных кантроляў агулам трэба будзе прайсьці ня тры, а чатыры.
Калі вы зусім ужо зьберацеся выяжджаць з-пад даху кантрольнага пункту, высьветліцца, што яшчэ подпіс і пячатку не паставіў памежнік з ДАІшным дручком, які беспрытульна бадзяўся пад паветкай — здаецца, «дзяжурны кантралёр»...
Агулам вы прабудзеце на беларускім баку памежнага пераходу тры гадзіны, а разам з чаканьнем адказу з Чэхіі на польскім баку — сем гадзінаў. Дастаткова, каб даць сабе зарок ня езьдзіць болей у Беларусь на машыне.
***
Сам побыт на мяжы, а пасьля і тыдзень у роднай краіне праз спрадвечную патрэбу вырашаць розныя фармальнасьці запомніўся эпізадычна, з урыўкавымі карцінамі.
Вось «Фальксваген-Пасат» — нацыянальны аўтамабіль беларусаў, прынамсі, так здаецца, калі бачыш чаргу машынаў на перасячэньне мяжы.
Вось памежныя слупы. У СССР іх размалёўвалі ў чырвона-зялёныя палосы. Гэтак жа цяпер іх
размалёўваюць у Беларусі і Расеі. Можа колеры сёньняшняга сьцяга Беларусі зноў пакліканыя да жыцьця настальгіяй аднаго вядомага пэрсанажа, які ў маладосьці служыў у памежных войсках?
Нават знаёмага зь несьмяротнай кнігай маркіза дэ Кюстына «Расея ў 1839 годзе», вас зьдзіўляе агульная колькасьць чыноўных людцаў пад павецьцю памежнага пераходу. У кожнай катэгорыі — свой стыль. У памежнікаў агромністыя фуражкі — у вас яны выклікаюць шкадобу да сябе і да ўсёй краіны, якая нагэтулькі стылёва несамастойная і нагэтулькі прарасейская, што ня бачыць усёй камічнасьці такога перайманьня. Вы думаеце: a што калі тэндэнцыя да росту памеру фуражак у «саюзнай» дзяржаве дасягне абсурднага паўмэтра — такія ж кашкеты зьявяцца і ў вашай дзяржаве? У мытнікаў — ва ўсіх скураныя курткі троху вышэй за калені ды такія ж аграмадныя фуражкі. У «транспартных кантралёраў» — камізэлькіфлікеры, прычым на два памеры большыя, чым трэба іхнаму гаспадару. У міліцыянтаў — надпісы на сьпіне па-беларуску: «Міліцыя», але фуражкі таксама вялікія. I ва ўсіх разам — абавязкова даўжэйшыя чым трэба штаны. Проста нейкая нацыянальная хвароба — задаўгія штаны.
* **
У пункце аплаты за дарогу на Берасьцейскай шашы вы запытаецеся ў дзядзькі ў вакне:
— У мяне беларускі пашпарт, а машына на замежных нумарах. Трэба плаціць ці не?
— Ня ведаю, зараз пайду запытаюся.
Дзядзька ідзе ў суседнюю будку, пасьля вяртаецца:
— Трэба, мы па нумарах бярэм.
— Колькі?
— Два эўра або два даляры.
Якраз гэта выклікала ў вас найбольшае замілаваньне. Калі ўлічыць розьніцу ў курсах даляра і эўра, дзядзька фактычна сказаў: «Два або тры даляры»... Вы падумаеце, што радзіма сустракае іншаземцаў ня надта прадуманай сыстэмай аплаты за дарогу, і падасьце дзядзьку пяць даляраў. Было дзесяць гадзін вечара, але рэшты, як вы і меркавалі, у дзядзькі не было. Давялося яму зноў вылазіць са свае будкі, каб разьмяняць банкноту. Малаверагодна, каб ваша машына была першая за гэты дзень замежная, можа дзядзька чакаў, што вы не чакацьмеце рэшты?.. Але ня трэба заўчасна думаць пра людзей кепска. Рэшта знайшлася.
***
Ня ўсе надпісы вам, беларусу, зразумелыя на беларускай шашы. Напрыклад, такі: «ДРОЦ Колас. П/л Сокал» Ну П/л — гэта піянэрскі лягер, але што такое «ДРОЦ»? Пошук у Гугле пазьней паказаў, што гэта «Детскнй реабнлнтацноннооздоровнтельный центр...»
***
Падарожжа па Берасьцейшчыне наводзіць на думкі пра гісторыю гэтых мясьцінаў. Непадалёк радзіма генэрала Касьцюшкі, а таксама і маёнтак ягонага пераможцы — расейскага генэралісымуса Суворава. Вам цяпер тая вайна ні да чога, вы
раптам успомнілі гутаркі з унівэрсытэцкімі выкладчыкамі ў курылцы і задаяцеся зусім іншым, празаічным пытаньнем: як гэта «ісьцінна праваслаўнаму» Сувораву ўдавалася на кані ўрывацца ў мясцовыя ўніяцкія храмы або касьцёлы падчас набажэнстваў — ці яму нехта дзьверы адчыняў, або яны былі адчыненыя? Гэта ж можна галаву выцяць аб вушак. Зрэшты, дзядзечка Сувораў быў нягеглы з выгляду — маленькі і худзенькі, відаць, нармальна праходзіў у дзьверы сабораў разам з шапкай і з канём. А можа нахіляўся? Карацей кажучы, любіў адпачываць у Беларусі і ўмеў.
А калі ўжо думка зайшла пра наезды на беларускія цэрквы, дык успомніліся аповеды выкладчыкаў і яшчэ пра аднаго расейскага пэрсанажа, які троху пазьней за Суворава жыў на Берасьцейшчыне — пісьменьнік Грыбаедаў, аўтар «Горя от ума». Ён тут служыў у войску. Пра яго ў вас яшчэ болей пытаньняў — як гэта яму ўдавалася граць нагамі на арганах ва ўніяцкіх цэрквах або касьцёлах, выкінуўшы папярэдне арганістага з балькону? Цяжка паддаецца асэнсаваньню гэты віртуозны стыль валоданьня інструмэнтам, але гісторыя данесла да нас менавіта такі спосаб «развлеченнй» Грыбаедава і ягоных сяброў-афіцэраў у Беларусі...
***
На менскай кальцавой дарозе новыя электронныя таблё з інфармацыяй па-беларуску. На полі суцэльнай русыфікацыі новыя парасткі беларуш-
чыны не зьдзіўляюць — Беларусь змагаецца сама з сабой.
У гарадзкім транспарце — наадварот. Старыя аўтобусныя маршруты маюць беларускія шыльды, а ў новых аўтобусах электронныя шыльды — парасейску. I тут Беларусь змагаецца сама з сабой...
***
У Менску па-ранейшаму шмат экзатычных дэталяў. Пра даўнюю правінцыйную недарэчнасьць на вуліцы Леніна — краму «Делта спорт» — можна было б і не пісаць. Ну ня ведаюць літары «дэльта» яе ўладальнікі — хутчэй за ўсё, прадстаўнікі «саюзнай» краіны. Але колькі ўсяго іншага! Надпіс на мыйні: «АвтоСуперМойка», надпіс над маленечкай крамкай: «Торговый дом», надпіс над маленькім гандлёвым кіёскам у Ждановічах: «Салон “Стнльный дядя”» і г. д. На рынку ў Ждановічах наогул расейская атмасфэра. У пераходзе пад гармонік сьпяваюць расейскія песенькі, а побач уяўна сьмірэнныя цёткі ў накрухмаленых хустках зьбіраюць грошы на праваслаўны храм...
На шыбе ў кіроўцы грузавой фуры вырабленая заводзкім чынам налепка «А кому сейчас легко?» Калі б вы працавалі ў адміністрацыі прэзыдэнта, вы б загадалі наладзіць вытворчасьць такіх налепак і распаўсюджваць іх як найболей. Выдатная прапагандысцкая штучка. А можа ўжо нехта і загадаў?
Дыктар навінаў OPT, падводзячы сюжэт аб праблемах рыбалоўства ў Мурманскай вобласьці Расеі, кажа: «Некогда цветуіцнй край утратнл
свое былое велнчне». Якое «велнчне»? Калі той Мурманск быў «велнкнм»?..
Нейкі журналіст Крывашэеў у праграме «В центре вннмання» на БТ кажа: «Нет в Белорусснп человека, для которого война не оставнла своего шрама».
Бедны...
У кавярні «Консул» на Карла Маркса, мэню, сьпіс гарачых закусак:
«Жульен нз птнцы (птнца, лук, грнбы, ветчлна, сметана)...»
Пасьля яшчэ некалькі экзатычных назваў, і раптам:
«Закусь на грнле (свнннна, говяднна, фнле курнцы, лнмон, зелень, горчнца)».
А ў сьпісе сярод некалькіх гатункаў дранікаў — «Дранпкн купеческне».
3 гэтымі «купеческнмн» так, як і зь «беларускімі» казакамі. Для вас беларускія купцы збольшага скончыліся ў XVIII стагодзьдзі. На зьмену ім прыйшлі купцы габрэйскія і расейскія разам са сваімі «гшіьднямн», «прнказчпкамн» і незвычайнымі для беларускага вуха шыльдамі кшталту «Торговля обувн», «Торговля мужскнх’ь готовыхі> платьев'ь». Таму і сёньня вам вока рэжа як бы прышлае з XIX стагодзьдзя, прывіднае расейска-правінцыйнае «Драннкн купеческне».
Нехта сказаў бы: «Мама родная, ці доўга яшчэ гэта трываць?!» Але вы ня скажаце, бо дакладна ведаеце, што гэта рана ці позна мае скончыцца. Бо ці вашая краіна стане ў рэшце рэшт сапраўды незалежнай, ці яе зусім ня будзе.
***
Усе лускаюць семкі. Прыйшоўшы на Ўсходнія могілкі да магілаў сваякоў, вы раптам убачылі двух у цывільным з рацыяй, адзін зь якіх лускаў семкі. А пасьля гару сьвежых лусак жонка знайшла на магіле сваіх маці і бацькі... Няўжо гэтыя двое шпегаў чакалі на вашую сьціплую асобу? Шкада краіну, дзе пэўным службам больш няма чаго рабіць...
***
26 красавіка на рагу Карла Маркса і Леніна чацьвёра амонаўцаў бегма дагналі і схапілі чалавека з цэляфанавым пакетам у руках. Толькі што скончылася дэманстрацыя з нагоды 19-й гадавіны Чарнобыльскае трагедыі. Нейкі час чалавек спрачаўся, а пасьля скарыўся. Бамбізы яго падхапілі пад рукі і павялі праз дарогу ў аддзяленьне міліцыі, якое месьціцца ў спрэс абвешаным шыльдамі доме. У сутулай паставе чалавека і ягонай хадзе было столькі асуджанасьці, бясьсільля, пакоры лёсу і разам з тым кволага выкліку, што вас працяло шчымлівае пачуцьцё спагады і гневу...
Вы ехалі міма і 15 хвілін перад гэтым бачылі на Партызанскім праспэкце чатыры вялікія аўтобусы колеру гакі з надпісамі па-беларуску «Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь». Яны зьвярнулі каля былога рэстарану «Сосны», відаць, да сябе на базу...
***
У кнігарні, якая раней называлася «Паліткніга», вы запыталіся ў дзеўчыны-прадавачкі, дзе можна паглядзець кнігі Ільлі Эрэнбурга. Дзеўчына зьдзіўлена перапытала: «Каго?» Пайшла да каляжанкі, нешта сказала, а пасьля, відаць, забыўшыся імя, павярнулася і яшчэ раз гучна перапытала: «Каго?» Пасьля яны абедзьве пайшлі ў падсобнае памяшканьне, прабавілі там ладна часу і выйшлі з трэцяй дзеўчынай, троху болей самавітай — магчыма, таваразнаўцай. Тая вам сказала, што Эрэнбурга ў продажы няма.
Зрэшты, за кнігі вы спакойныя. Нядаўна калега быў у Менску і яму расказалі ў адной з цэнтральных кнігарняў, што плян крама робіць толькі дзякуючы невялічкаму беларускаму аддзелу. У кнігарні на той аддзел моляцца, a то ня мелі б ані заробкаў, ані прэміяў. А ў дзясяткі разоў большая калекцыя расейскіх кніжак практычна не раскупляецца... Беларусь змагаецца сама з сабой. I часам перамагае.
***
На паліцах харчовых крамаў у Менску пануе сьвініна. У адным гастраноме вы налічылі 22 віды вэнджаных сьвіных вырабаў — шынкі, карбанады, балыкі, бэконы, каўбасы. I зусім не знайшлі чагосьці курынага, напрыклад, курынае шынкі ці каўбасы. Як вядома, мэдычная статыстыка на Захадзе няўхільна паляпшаецца менавіта праз рост спажываньня птушкі і рыбы. Вы нават запытаецеся ў прадавачкі, ці ёсьць нешта курынае.
Аказалася — ёсьць. Курыная каўбаса сьціпла ляжала ў куточку, схаваная за гарамі разнастайных сьвіных прысмакаў. Таму вы яе і ня ўбачылі. Прадавачка сказала, што попыт на яе невялікі. У галаву прыйшла іранічная думка — мы, беларусы, сьвінацэнтрычная нацыя.
***
Па дарозе назад вы зноў гледзіце на мілыя воку палеткі, спыняецеся, каб удыхнуць пах сапраўднага сасновага лесу, і міжволі зноў пачынаеце думаць пра Вялікдзень, Пасху і «кулнчн». Гэта — наймацнейшае ўражаньне ад вашага чарговага прыезду ў родны горад і родную краіну.
У крамах прадаецца вада «Беларусь православная» — але гэта зусім не відавочны факт. Асабліва калі ехаць праспэктам Машэрава паўз царкву над сьвятой крыніцай. Блакітны купал пасыпаны залатымі зорачкамі — не раўнуючы мячэт. Ачнуўшыся пасьля сну, зьнянацку можна падумаць, што ты ў Бухары ці Самаркандзе. Пасьля аказалася, што гэтая царква ў Менску — не адзіная такая «ўсходняя»...
У савецкі час праваслаўныя маліліся ў тых цэрквах, якія былі. Дык так ня кідаліся ў вочы. Цэрквы ж у мінуласьці былі пераважна ўніяцкія ці каталіцкія. А як пачалі будаваць новыя храмы, тут усё навонкі і павылазіла. Вы аднойчы запыталіся ў афіцыйнага архітэктара Экзархату: «Чаму ж не будуеце на ўзор беларускіх праваслаўных сьвятыняў — напрыклад, Сынковіцкай царквы, магілёўскай Мікалаеўскай ці менскай Петрапаўлаўкі?» А ён у адказ на добрай беларускай мове:
«Бацюшкі як бачаць беларускі праект, дык пачынаюць жагнацца і кажуць, маўляў, крый Божа, ня трэба нам нічога ўніяцкага...» Аказваецца, бацюшкі баяцца самой Беларусі і адначасова ў Расею ня хочуць, яны хочуць «Расею тут». У выніку — гвалцяць беларускую душу чужой эстэтыкай, калечаць густ, і вось ужо цыбуліны і закамары лічацца ў Беларусі ўзорам архітэктуры...
...А «кулнчн» раптам сталі рэальнасьцю велікоднай Беларусі.
3 радыё ў машыне саладжавы голас маладзёна: «Поздравнм друг друга co светлым праздннком Воскресення Господня, освятнм кулнчн...» Хлопча, дзе ты бачыў у Беларусі тыя «кулнчн»? Але тут да саладжавага звоніць слухачка: «Хочу поздравнть весь мой факультет, всех, кто меня знает, с праздннком Воскресення...» Саладжавы пытаецца, што студэнтка будзе рабіць на «Пасху», a тая (цытую): «На пасху будем обнльно есть яйкн н печь кулнчн...»
Украінцы кошык, у якім нясуць у царкву на Вялікдзень асьвячаць яйкі ды іншую страву, называюць «пасха». У беларусаў «пасха» — і велікодная булка, і велікодная страва з тварагу, і ўвесь набор прысмакаў у кошыку, які нясуць у царкву на асьвячэньне.
Вы з сумам канстатуеце, што ў 2005 годзе ў Беларусі квітнее чорная сотня ўзору 1905 году. 3 экрана тэлевізара і дынаміка радыё людзей ня проста знаёмяць з каштоўнасьцямі праваслаўя, але як бы пераконваюць, што праваслаўе іхнае, і толькі іхнае, і адзіна іхнае. Хіба што мае рацыю адзін вядомы беларус — гэта ўнутраная акупацыя.
Вы ведаеце, адкуль «кулнчн» прыйшлі і куды яны некалі непазьбежна зноў вернуцца, але ўсё ж цікава было прачытаць на сьцяне аднаго з дамоў абвестку ад «кулічоўскай крыніцы»:
«ПАСХА ХРНСТОВА. Первого мая. Чнн освяшення кулнчей состонтся у поклонного креста на пересеченнн улнц: Нгуменскнй тракт н Чнжевскнх с 9:00 до 15:00. Проезд автобусамн 52, 65 до остановкн “Заулок Чнжевскнх”. Храм Богоявлення Господня».
Гэтую абвестку ня трэба чытаць, яе трэба адчуць... Галоўнае ў ёй ня мова, галоўнае — дух. «Тут Русью пахнет...»
Зноў на памяць прыходзіць несьмяротная кніга падарожніка дэ Кюстына. На борце карабля па дарозе ў Санкт-Пецярбург француз разгаварыўся з расейскім дыпляматам, князем Пятром Казлоўскім, і дыплямат даў дэ Кюстыну нечаканую параду:
«Вы дакладна распазналі тое, што хутка ўбачыце. Але ўсё ж вы ня зможаце скласьці сабе слушнага ўяўленьня аб глыбокай нецярпімасьці расейцаў, бо тыя зь іх, хто мае асьвечаны розум і кантактуе з Захадам, прыкладаюць усе намаганьні, каб схаваць паноўную ў іх ідэю — перамогу грэцкай артадоксіі, якая для іх ёсьць сынонімам расейскай палітыкі. Ня думайце, напрыклад, што ўціск Польшчы — гэта выяўленьне асабістага пачуцьця імпэратара. Гэта — вынік глыбокага і халоднага разьліку. Усе акты жорсткасьці ў дачыненьні Польшчы ёсьць уваччу “ісьцінна веруючых” вялікай заслугай расейскага манарха...»
Вы ведаеце, што князь Казлоўскі быў католікам, паходзіў з «Заходняй Расеі» і ў фатальным 1839 годзе добра ведаў, пра што гаворыць...
Аднойчы ў Менску вы прысьніце кашмар... Гадоў праз 10 усе беларусы на чарговы Вялікдзень узялі кожны па «кулнчу» і панесьлі іх сьвянціць у храмы пад блакітнымі купаламі з залатымі зорачкамі, а пасьля выйшлі на чыстае паветра, а навокал ужо Расея, і сьвяткуе яна ніякі не Вялікдзень, а «светлый праздннк Воскресення Господня». Нехта зьдзівіўся новым рэаліям, нехта — не, нехта панаракаў, хтосьці парадаваўся, і ўсе разам пачухалі патыліцы. А пасьля пайшлі беларусы па сваіх дамах, а там ужо жывуць «ісьцінна рускія», і «браточкам» няма дзе прытуліцца, гоняць іх «старэйшыя браты», нават у каморах і сенцах атабарыцца не даюць. Паплакалі тады беларусы, абражаныя ў сваіх шчырых братніх пачуцьцях, абурыліся такім стаўленьнем прыхадняў да «сямейных сувязяў», а пасьля ўзялі свае «кулнчн» ў авоські і пайшлі па ўсёй вялікай Расеі туляцца ды шукаць сабе новага прытулку... А за Бугам у гэты час сьвяткавалі Wielkanoc, і Вялікдзень ваш застаўся толькі ў душах упартых адзінак — менскіх, праскіх, лёнданскіх і чыкаскіх... А яшчэ ва Ўкраіне.
Раніцой вы прачняцеся не ў гуморы, а настрой канчаткова сапсуе аповед родных за сьняданкам. Адна вашая сваячка стала актыўнай праваслаўнай верніцай, пачала ўчашчаць у храм на ўскраіне Менску. I вось неяк пазваніла вашым бацькам і... разьвіталася, маўляў, дзякуй за ўсё, што вы для мяне зрабілі, вы людзі добрыя, але іншай веры, я з
вамі болей не магу кантактаваць і сустракацца, не памінайце ліхам, болей мы ніколі ня ўбачымся... Кажуць, што цяпер яе можна сустрэць у менскіх пераходах са скрынкай для збору ахвяраў...
I вы раптам падумаеце, што крамлёўскія ўладары могуць спаць спакойна — ня трэба ніякіх інкарпарацыяў, захопаў, аб’яднаньняў і «саюзных дзяржаваў», усё зробіць адна РПЦ — сваімі поглядамі і сьветаадчуваньнем, сваёй архітэктурай і... «кулнчамн». Гэтыя «кулнчл» азначаюць ня толькі і ня столькі прысутнасьць Расеі ды яе царквы ў Беларусі, колькі прысутнасьць Расеі ў беларускай душы, у самай дарагой, схаванай і апошняй адрознай ад усіх суседзяў беларускай субстанцыі. Там, у гэтай субстанцыі, «кулнчн» лашчацца, труцца, выпярэджваюць адзін аднаго і шэпчуць, шэпчуць, шэпчуць пра братэрства, адзінства, пра прыгажосьць блакітных цыбулінаў з залатымі зорачкамі, пра вялікую і моцную краіну, пра «інародцаў», ворагаў славянства і вераадступнікаў, а таксама пра тое, што граць нагамі на арганах — вельмі добра і зручна, і што ў некаторыя храмы можна заяжджаць на кані, і табе за гэта нічога ня будзе...
Амін. Ці ўжо «амінь»?..
I калі вы запішаце гэтыя невясёлыя думкі ў нататнік, раптам прыйдзе надзея. Прычым адтуль, адкуль вы яе не чакалі. У Цэнтральным унівэрсаме прадавачкі перагукваліся між сабой і гаварылі нешта пра «кулнчн», але калі вы падышлі да аддзелу, дзе прадаецца тая экспансіўная суседзкая булачка, акажацца, што афіцыйна яна яшчэ называецца «Пасхальный пнрог»... Гэта азна-
чае, што калі ў будучыні цэтлік будзе напісаны на адзінадзяржаўнай мове, «пасхальный пнрог» вельмі проста ператворыцца ў «велікодную булку» або і ў «пасху».
Алілуя!!
***
А вось і мяжа. Стоячы ў кароткай з прычыны Вялікадня чарзе, вы вяртаецеся да развагаў пра дэ Кюстына і пра два сьветы, паміж якімі стагодзьдзямі разрываецца ваша Беларусь.
Галоўны закід францускага маркіза да расейскай бюракратыі ў XIX стагодзьдзі — бессэнсоўнасьць яе загадаў і вымогаў. Прайшло амаль два стагодзьдзі. Што ж зьмянілася?
Чарга рухаецца памалу, і вы, нарэшце, разглядаеце паперкі, якія атрымалі пры ўезьдзе ў Беларусь. Першая называецца «Удостоверенне о ввозе транспортного средства». Гэтая паперчына, выдадзеная Дзяржаўным мытным камітэтам РБ, вельмі салідная — мае вадзяныя знакі і нумар зь сямнаццаці лічбаў і літараў. Яна «удостоверяет, что транспортное средство... ввезено на террнторню Республнкн Беларусь временно, без права отчуждення н передачн другнм лнцам...» Але наколькі яна салідная, настолькі ж і бессэнсоўная! Той падступнік, што хоча прадаць машыну, у кожным выпадку знойдзе спосабы гэта зрабіць. Чаму ж у іншых краінах не афармляюць гадзінамі такія пасьведчаньні пры ўезьдзе? Таму што легальнасьць машын ва ўсім сьвеце правяраецца пры рэгістрацыі...
Але найболей паказальная ў сэнсе памяці пра дэ Кюстына паперчына другая. Яна называецца «Лнсток автотранспортного контроля». Выдадзеная Транспартнай інспэкцыяй Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь. На паперчыне ёсьць месцы для адзначэньня даты ўезду і выезду зь Беларусі. А на адваротным баку напісана, што той, хто яе страціць і не падасьць пры выезьдзе, будзе абавязаны заплаціць за карыстаньне аўтадарогамі Рэспублікі Беларусь. Уявіце! Маеш паперку, захаваў, ня страціў — едзь. Ня маеш — плаці за дарогі! Гэта азначае, што дарогі бясплатныя для тых, хто захаваў паперку і апраўдаў тым самым існаваньне пункту Транспартнай інспэкцыі на мяжы... Які матэрыял для таленту і пяра маркіза дэ Кюстына!!
Бедная радзіма. Яна па-ранейшаму на мяжы двух сьветаў. Два сьветы гістарычна сустрэліся ў ёй і пачалі фатальнае змаганьне. Кожны зь іх у розныя гістарычныя пэрыяды перамагаў, але, агулам кажучы, мяжа праходзіла ў Беларусі — Беларусь сама была мяжой сьветаў, а лепш сказаць, сусьветаў. I вось вы бачыце, што мяжа ўсё болей адступае на захад, цяпер яна фактычна пралягае па Бугу, яна ўжо ідзе паўзь Беларусь... I нішто ў гэтым не пераконвае болей, чым асабістае знаёмства зь мяжой і яе арганізацыяй сёньня.
Дзесяць гадоў вы езьдзіце празь Берасьце або машынаю, або цягніком і дзесяць гадоў перажываеце зьмешанае пачуцьцё трапяткое радасьці ад сустрэчы з блізкаю Айчынаю і болю ад разуменьня простай ісьціны — ваша краіна па-ранейшаму застаецца часткай вялікае цывілізацыйнае пра-
сторы, якая ўсё яшчэ называецца проста і ляканічна — Расея...
***
...Вы ўжо мінулі мяжу, зьехалі ў прыбярэжныя зарасьнікі алешніку ды вербалозу і пайшлі з жонкай на шпацыр па беразе. Вухаюць туркаўкі, заліваюцца сьпевамі стрыжы, сакочуць сарокі, на паплавах стрымана і годна ў пошуках вячэры пахаджаюць цыбатыя буслы. У зацьвілых стаўках аглушальна крычаць жабы, а над галавой — басавітае гудзеньне хрушчоў. Вы ніколі раней ня бачылі такое хрушчовае завірухі. Сотні жукоў як сьляпыя б’юцца аб дрэвы, падаюць на машыну, скочваюцца долу і зноў падлятаюць угару. Хрушчы, відаць, як і вы, п’яныя ад навакольнага водару... Надвячэрняя пара, цёплае паветра лашчыць твар, а па-над Бугам — выбух пахаў. Пахне ўсё — трава, зямля, вада, паветра, дрэвы, квецень чаромхі. Вы стаіцё зьнямелыя, слухаеце і дыхаеце — усё навокал мілае, роднае і дарагое...
Пасьля вы сядаеце ў машыну і раптам вельмі проста вырашаеце для сябе дылему двух сусьветаў: мяжа паміж імі.праходзіць зусім не па Бугу — яна праходзіць паўз кожнага з вашых суродзічаў. I пакуль будуць тыя, хто чуецца на захад ад яе, усход не пераможа...
2005 г.
ВЫ ЗА ТРЭЦЯЕ ПАКАЛЕНЬНЕ
Лепш беларуская зіма са сьнегам і марозам, але з сонцам, чым чэская зіма бязь сьнегу, марозу і бяз сонца. Такая простая думка прыйшла вам у галаву, калі цягнік чарговы раз памкнуў вас у Прагу — да новага дому, да любімай працы і да чужога народу ў чужой краіне.
А вашая краіна праплывае за вакном — зачараваная зімой, засыпаная сьнегам, замеценая і здранцьвелая ў марознай просіні... Яна такая асьляпляльна прыгожая ў зыркіх промнях ранішняга студзеньскага сонца! Сумёты на дарогах, сумёты на дахах, сумёты на пахілых галінах засьнежаных дрэваў. Цяжар сьнегу прыгнуў галіны долу, і пірамідальныя яліны спарадзілі ў душы дзіцячы вобраз-успамін — такія самыя трыкутныя ялінкі на навагодніх паштоўках і кніжачках для размалёўваньня.
Вы не хаваеце вачэй ад зыркіх сонечных косаў, якія, рассыпаючыся на тысячы меншых, адбіваюцца ад акіяну сьнежнае нерушы. Бель іскрыцца і вабіць так, што не адвесьці позірку. A хочацца паглядзець яшчэ на ясны блакіт чыстага і высокага неба, на далёкі і недасяжны далягляд, на родныя долы і ўзвышшы. Тут, там, там а там — усюды вашая Беларусь. За лесам, за пагоркам, за вёскай...
У гэты побыт дома вы заўважылі, як лёгка Беларусь замесьці сьнегам. Два-тры дні рэдкае студзеньскае парошы — і вось ужо ўся краіна пад белым покрывам-вэлюмам. У Чэхіі сьнег можа ісьці тыдзень і некуды зьнікаць бязь сьледу, там прырода як бы ня здатная цалкам запарушыць долы — колькі ні мяці, усё роўна застаюцца прагалы чорнага асфальту або зялёнае травы. Трава ў Чэхіі за месяц зімы не пасьпявае памерці і застаецца зялёнай. У Беларусі ж пасьля пяці зімовых месяцаў праталіны зеўраюць чарнатой, бо пад сьнегам усё замірае. Але тым болей людзі тут радыя вясьне і цяплу. У Чэхах вы ні разу не перажылі трапяткога пачуцьця веснавое радасьці і захапленьня жыцьцём, калі пад сьнегам пачынаюць бегчы ручаіны, калі сьвятло ад ласкавага і ўжо цёплага сонца залівае сьвет і навокал перагукваюцца капяжы. Радаснае прадчуваньне цяпла — ці гэта толькі ў беларускіх шыротах, ці толькі ў пэўным узросыде? Вы думаеце, што і першае і другое ўзасаб.
***
За вакном — бясконцыя «дачныя пасёлкі». Аднолькавая ў сваёй безаблічнасьці архітэктура,
стромыя дахі. Вы ня ведаеце, ці такія самыя стромыя дахі будуюць у навачасных дачных паселішчах Расеі. Хіба так. Церамкі. «Тук, тук, хто ў церэме жывёт?»
Вы часта думаеце, як няўдала для Беларусі склаліся апошнія савецкія гады. Перад самым распадам СССР, перад «парадам сувэрэнітэтаў» зьбяднелым працавітым сялянам-беларусам кінулі «костку» у выглядзе чатырох, а пасьля шасьці сотак.на балатах вакол гарадоў. I атрымалася, што ў той самы час, калі трэба было выявіць палітычную актыўнасьць, калі БНФ клікаў людзей на вуліцы за волю і мову, а намэнклятура займалася раскраданьнем нацыянальнага багацьця і прыватызацыяй, тысячы людзей бегалі па інстанцыях з паперкамі аб прыватызацыі сваіх кватэраў і цягалі на «дачы» — хто на машынах, а хто і на сваіх плячах — куплены або і скрадзены з гарадзкіх будоўляў і месцаў сваёй працы будаўнічы матэрыял. Па цаглінцы, па дошчачцы, па цьвічку... Людцы займаліся прыватызацыяй кішэнна-заплечнікавага маштабу. Хтосьці лётаў высока, а хтосьці корпаўся ў доле — на «дачы».
А яшчэ хтосьці марыў пра беларушчыну, незалежнасьць, дэмакратыю і цывілізаваную Эўропу. Але гэтых летуценьнікаў не пачуў заняты вырошчваньнем бульбы ды іншай працай на «дачных» градах беларускі народ. Беларусам было не да палітыкі — трэба было карміцца. I вы думаеце: якая ж была інфэрнальная трапнасьць і нават вытанчанасьць у тым позьнесавецкім наданьні працоўным беларускім масам лапікаў няўроднае зямлі пад «дачы»! Бо і цяпер, калі палітычная
актыўнасьць патрэбная яшчэ болей, калі незадаволеныя беднасьцю і абураныя людзі маглі б за некалькі дзён вырашыць свой і сваіх дзяцей лёс і памагчы краіне ўскочыць на адыходзе ў цягнік «залатога мільярду», тыя людзі корпаюцца на «дачах» і нарыхтоўваюць сабе пракорм на халодную зіму — таматы, гурочкі, капустка, сочыва... He раўнуючы як вавёркі ці барсукі. I ані прыстойнага адпачынку, ані замежных падарожжаў, ані дабрабыту зь яго радасьцю ад заможнага, дыхтоўнага жыцьця. I ніякіх думак, што недзе нехта жыве інакш, без натуральнай гаспадаркі, бяз страху застацца галодным і з пустой кішэняй. Пра будучыню тут ніхто ня думае, дый ці ёсьць яна?..
* **
У гэты побыт у родным горадзе вы з сумам падумалі, што ў Беларусі ня йдзе такі важны працэс, як назапашваньне культуры. Імітацыя, псэўда і эклектыка — вось рыса і доля сучаснага гарадзкога пэйзажу. Вы бачылі ў Менску маладзёнаў у модных у Расеі і Беларусі чаравіках з даўжэзнымі насамі, у вузкіх джынсах (на Захадзе цяпер носяць клёш), кароткіх куртках-кажухах, з расейскімі кепкамі на галаве і з «чупа-чупсамі» ў роце...
Аднойчы ў вагон мэтро, дзе вы ехалі, зайшла кампанія хлопцаў нападпітку. Былі яны стрыжаныя як расейскія крымінальнікі, мелі на галовах ссунутыя на патыліцы кепкі і былі надзетыя ў дублёнкі і скураныя курткі. Паводзілі сябе пахамску, гучна размаўлялі, а пасьля зацягнулі на ўвесь вагон песьню «Отчего, отчего душа поёт? Оттого, что кто-то любнт гармоннста». Хлопцы
сьпявалі замест «любнт» «понт». Пасьля песьні п’яныя ў адзін голас пракрычалі, што яны студэнты «самого лучшего в мнре вуза». I вы адразу падумалі, што хутчэй за ўсё гэта Акадэмія кіраваньня ці Інстытут кіраваньня, разьмешчаны ў адным зь менскіх ускраінных раёнаў...
Зрэшты, вы разумелі, што гэта можа быць якіхаця менскі «вуз»... 20 гадоў таму, калі студэнтам былі вы, у крымінальных зводках сустрэць імя студэнта было нонсэнсам, цяпер гэта — звычайная рэч. 30 гадоў таму, у 70-я гады, хлопцы ў школах на менскіх ускраінах, адну зь якіх скончылі і вы, ня лаяліся матам пры дзяўчатах. Цяпер лаюцца і самі дзяўчаты.
I вось так пазіраючы на ўжо дарослых людзей, бацькі якіх належаць да вашага пакаленьня, вы раптам зразумелі, што беларускі горад ніяк ня можа вырвацца з палону ПЕРШАГА-ДРУГОГА пакаленьняў. П’яная кампанія ў мэтро яўна складалася зь дзяцей вашых раўналеткаў, якія ў пачатку 1980-х прыехалі ў Менск зь вёскі.
Менск і іншыя беларускія гарады ўвесь пасьляваенны час накрываюць хвалі вяскоўцаў. Вясковыя мігранты ва ўмовах савецкай і постсавецкай Беларусі за рэдкім выняткам ператвараюцца ў малаадукаваных і дэзарыентаваных культурна жыхароў гарадзкіх ускраінаў. Русыфікаваныя і прыніжаныя гарадзкім асяродзьдзем, яны нараджаюць са сваіх шэрагаў і такую ж самую эліту. Усім ім мілая Масква, бо там іхныя куміры-зоркі, там іхныя газэты, тэлевізія, радыё — там іхная прастора і сьвет. У выніку і народ, і эліта хочуць у Расею. Там лепш. I ніхто ня хоча задумацца, што
бюджэт агромністай Расеі меншы за бюджэт маленькай Бэльгіі або якога-небудзь з амэрыканскіх штатаў, што насельніцтва Расеі штогод скарачаецца на мільён чалавек, бо ў краіне надзвычай шырока распаўсюджанае п’янства, што там жудасны ўзровень жыцьця і мэдычнага абслугоўваньня ў правінцыі, што там спрэс прадаюцца небясьпечныя падробкі харчовых тавараў, бытавой хіміі ды лекаў (усё гэта трапляе і ў Беларусь), што там, нарэшце, няма прыстойных дарог — хоць бы і ў беларускім сэнсе...
Нават заможныя суайчыньнікі, зь якімі вы спатыкаліся, ня раз са злосьцю ўскліквалі: «Гэх, каб ня гэты... Ужо два-тры гады, як былі б у Расеі...» Вы іх разумееце — для бізнэсоўцаў там больш спрыяльныя ўмовы і ясныя правілы... Але вы не прымаеце абмежаванасьці, якая не дазваляе людзям глядзець ня толькі на ўсход.
Усе суседзі Беларусі імкнуцца ўскочыць у цягнік цывілізацыі і дабрабыту пад назвай Эўропа, а вашыя суайчыньнікі ды іхная эліта хочуць у адсталую Расею. Часам Беларусь уяўляецца вам кабетай, якая, страціўшы глузды, у маўклівай роспачы рве на сабе валасы і безаглядна бяжыць да абрыву, за якім прорва, хуткаплынны вір ці фатальная дрыгва...
***
Блукаючы па Менску, вы раптам зразумееце, што ў менскім натоўпе стала менш прыгожых твараў. He сакрэт, што ўнутраная культура і культура побыту праяўляюцца на твары і ва ўсім вонкавым абліччы чалавека. Гэта — добрае
пацьверджаньне ідэі пра палон першага-другога пакаленьняў, зь якога ніяк ня можа вырвацца Беларусь. Назапашваньне культуры за рэдкім выняткам пачынаецца, відаць, з трэцяга гарадзкога пакаленьня. Нават рысы твараў менчукоў, іхныя паставы і стыль адзеньня сьведчаць пра нядаўнюю вясковую мінуўшчыну іх або іхных бацькоў.
Дае сябе знаць і невысокі дабрабыт бальшыні нашых людзей. Калі няма грошай ня толькі на прыгажосьць, але і на добрую ежу, то што тут казаць...
Але зразумела і тое, што прыгожую адухоўленасьць абліччу можа надаць толькі культура, годнасьць і разумная прэтэнзія. На астатніх тварах — разумовая абмежаванасьць, духоўная пустата і беспадстаўная амбіцыя. Зрэшты, камбінацыі гэтых якасьцяў могуць быць розныя. Ясна адно — вытанчанасьць не прыходзіць адразу. Водбліск розуму, культуры ды іроніі — ня часты госьць у вачах менчукоў сучасных. I гэта праяўляецца ўсё болей. У вачах многіх цяпер — недавер, турбота, абыякавасьць і нават страх. Вам здаецца, што раней, у 1970-80-я гады, у Менску было менш насельніцтва і больш побытавае культуры, цяпер — наадварот.
Кіроўная эліта краіны таксама складаецца зь першага, у лепшым выпадку з другога гарадзкога пакаленьня. Для гэтых людзей Менск мілы такі, якім яны яго ўбачылі ўпершыню, — гэта значыць савецкі, з савецкімі будынкамі і наогул савецкімі гарадзкімі рэаліямі. Туга інтэлектуалаў па Менску гістарычным, іхнае жаданьне аднавіць страчаныя помнікі і гарадзкое асяродзьдзе натыкаюцца
на халодны мур неразуменьня членаў кіроўнае эліты, якія выйшлі зь вёскі, ганарацца сваім «красівым горадам з шырокімі вуліцамі» і езьдзяць за мяжу толькі на «шопінг» або адпачынак.
Адзінае, што застаецца ў Менску нязьменным і што лучыць сёньняшні горад зь яго мінуласьцю, — жаданьне жыхароў адпавядаць модзе, хай сабе яна ў гэтай частцы Эўропы троху спазьняецца ў параўнаньні з Эўропай Заходняй і Нью-Ёркам. Зрэшты, добра падумаўшы, вы сваю пазыцыю карэктуеце — менская моладзь і сёньня, бадай, не адстае ад найлепшых цэнтраў моды. Яшчэ Сыракомля 150 гадоў таму заўважыў, што менчукі вылучаюцца падкрэсьленым імкненьнем модна апранацца і пераўзыходзяць гэтым віленчукоў. Асабліва падабаліся Сыракомлю менскія модніцы.
Дык дзе ж тыя менскія прыгажуні? Часткова пераселі ў дарагія аўтамабілі, паколькі прыгожае — прадаецца. Нехта, магчыма, зьехаў з краіны. Ну і троху засталося, і ўсё яшчэ надалей нараджаецца ў нашым дзівосным народзе, які ніяк ня хоча сыходзіць у нябыт насуперак волі сяброў-ворагаў.
Але ёсьць і іншыя назіраньні. Сёньня па вуліцах ходзяць прадстаўнікі ня самых высокіх пластоў грамадзтва, і там можна бачыць, што цяпер робіцца з нашым фізычным тыпам. У 1987 годзе вы прыйшлі выкладаць гісторыю ў адну зь менскіх школаў і, маючы 180 сантымэтраў росту, даволі няўтульна пачуваліся сярод вучняў 9-10 клясаў — амаль усе яны, нават дзяўчаты, былі вышэйшыя за вас. Прайшло 18 гадоў. I цяпер вы зьдзіўлена пазіраеце на хлопцаў і дзяўчат, якія вечарамі «тусуюцца» ў раёне «Цэнтральнага» ўнівэрсаму з
бутэлькамі піва ў руках. Рост многіх зь іх 160-170 сантымэтраў. Маленькія, нягеглыя, з грубымі рысамі твару і бледнай скурай — чэзлыя атожылкі першага-другога гарадзкіх пакаленьняў.
Ці гэта Чарнобыль так уплывае на народ, ці недахоп вітамінаў, ці гэта фізычны тып апошніх вясковых хваляў — самая рэшта генафонду, забракаваная ў папярэдніх пакаленьнях? Паўлежачы сьпінаю на парэнчах і парапэтах вітрынаў, таўстазадыя п’яныя дзеўкі гарланяць песенькі расейскай папсы, а іхныя кавалеры задаволена пакурваюць побач. I ва ўсіх — па пляшцы піва. Вы ніяк ня можаце зразумець аднае даволі важнае для культуры спажываньня рэчы — як яны п’юць цёплае піва, гадзінамі мусолячы пляшкі ў руках?..
А песьні, якія яны слухаюць і пяюць?!
«Мнлая н пошлая
прннцесса на горошнне...
Все мы... сннмалн чулкн...»
«Любн меня по-французскн...
Мое новое платье — твой новый бог, Ведь оно стонт больше, чем весь твой дом...»
«Ты целуй меня везде я ведь взрослая уже...»
Ці здольная гэтая публіка на што-небудзь, апрача п’янога гарлапанства? За каго яны галасуюць і ці галасуюць наогул?
Зусім іншыя твары вы бачыце на інтэрнэт-сайтах у рэпартажах пра пікеты або літаратурныя
вечарыны. Там шмат прыгожых людзей з адухоўленымі і адкрытымі тварамі, з чыстымі і яснымі вачыма... Але іх так мала!
Прыгажосьць — гэта ня толькі біялягічная, спадчынная рэч. Гэта і вынік культурнага і эканамічнага стану грамадзтва. Прыгажосьць — гэта вынік матэрыяльнага дастатку, дагледжаная жанчына — заўсёды прыгожая. Прыгажосьць — гэта аптымізм, добры настрой, пэрспэктыва і здароўе. А на менскіх вуліцах ходзяць зусім іншыя людзі — занураныя, незадаволеныя і злыя...
Гэта лухта, што пра густы і колеры не спрачаюцца. Вы ня згодны са старажытнымі лацінянамі, якія казалі, маўляў, de gustibus et coloribus non est disputandum. Трэба спрачацца пра густы, бо інакш нехта захоча відавочную дрэнь і лухту, нават звыродлівасьць падаць як нешта вартае. Што, уласна кажучы, паўсюль і адбываецца. Ёсьць на сьвеце аб’ектыўныя рэчы, якія прызнаюць усе. Прыгажосьць — сярод іх. Прыгожую жанчыну прызнаюць прыгожай усе мужчыны бяз розьніцы ўзростаў, колеру скуры і паходжаньня. Як і сама прыгажуня можа мець які заўгодна колер скуры і разрэз вачэй. Усіх вабіць дасканаласьць, усе яе бачаць і прызнаюць. Значыць, прыгажосьць — аб’ектыўная, як аб’ектыўныя і праўда з рацыяй.
***
Сучасны расейскі пісьменьнік Віктар Ерафееў здолеў у трох сказах апісаць расейскую гісторыю.
«Лучшйе давно перебйты. Затем перебйлй более-менее прйлйчных. Затем перебйлй умеренную сволочь».
Што тут скажаш? Хіба тое, што Беларусь больш за 200 гадоў — частка Расеі...
Тут, што праўда, застаюцца па-за кантэкстам некалькі сотняў творчых людзей і некалькі тысячаў актыўных беларусаў па ўсёй краіне. Зрэшты, і творцы цяпер у беларусаў адпаведныя — могуць і матам лаяцца, і ў носе калупацца прылюдна, і хаміць... А некаторыя, зьнешне даволі прыстойныя, вядомыя, нават папулярныя, забыліся, што пісаньне — гэта псыхалягічнае самараспрананьне, і ня цямяць, што выстаўляюць у творах на ўсеагульны паказ сваю драбнату.
Ці спрабаваў нехта паразважаць пра стан беларускага генафонду і ягоную гісторыю — сацыягенэтыку? Ці падлічыць і прааналізуе хтосьці ўсе беларускія страты?
Палова беларусаў загінула за 13 гадоў вайны з расейскім царом Аляксеем Міхайлавічам у сярэдзіне XVII стагодзьдзя, трэцяя частка — калі Пётар I ваяваў на беларускай тэрыторыі са швэдамі ў пачатку XVIII стагодзьдзя. Пасьля далучэньня да Расеі беларусы пачалі лічыцца ў імпэрыі каштоўным «чалавечым матэрыялам». Іх ахвотна бралі ў рэкруты — самых высокіх, прыгожых і здаровых, аж пакуль імпэрыя не распалася. Колькі іх палегла на чужых палях за «чужую бацькаўшчыну»? Гэтаксама і ў СССР «купцы» з вайсковых частак, што разьяжджаліся падчас прызыву па ваенкаматах, найбольш ахвоча бралі беларусаў — спакойных, працавітых і надзейных.
А былі яшчэ тры антырасейскія паўстаньні — загінулі і трапілі ў сыбірскае выгнаньне самыя лепшыя, самыя актыўныя і таленавітыя. Пасьля
сталыпінская эміграцыя ў Сыбір адняла паўтара мільёна таксама не апошніх — здольных, рашучых і сьмелых сялянаў, якія наважыліся зьехаць па зямлю ў далёкі край. У сыбірскіх беларускіх вёсках і дагэтуль сьпяваюць беларускія песьні — гэтыя песьні ў 1980-я гады запісвалі беларускія этнографы.
Пасьля былі Першая сусьветная вайна і рэвалюцыя, чырвоны тэрор і рэпрэсіі 20-50-х гадоў. Усё, што ўздымала галаву па-над агульнай шэрасьцю, — кожны здольны селянін, кожны гарадзкі моднік ці інтэлектуал-эрудыт — тут жа станавіўся аб’ектам даносу і бязьлітасна зьнішчаўся карнай машынай савецкага ЧК-ГПУ-НКВД. У тыя гады практычна цалкам зьнішчылі ўвесь адукаваны пласт беларусаў. Засталася шэрая, пасіўная і абмежаваная маса, якая ў патрэбе агрэсіўна бароніць сваю правінцыйнасьць, бескультур’е і права ня мець ніякіх правоў. Вынятак у пэўным сэнсе складае Заходняя Беларусь, бо там праполваць генафонд пачалі пазьней.
А на гэтым фоне — іміграцыя ў Беларусь пачынаючы ад XIX стагодзьдзя процьмы чыноўнікаў, адстаўнікоў, «маладых спэцыялістаў» і проста шукальнікаў лепшае долі з усяе расейскае, а пасьля савецкае імпэрыі.
I вось ужо па ўсёй краіне можна назіраць прыкметы генэтычнай катастрофы — занураны, пазбаўлены энэргетыкі ды імпэту, забіты і абыякавы пост-ліцьвінскі псэўда-беларускі народ-гібрыд, народ-сумесь, народ — няўдалы селянін, народрэшта... Hi асаблівых жаданьняў, ні асаблівага гонару — поўная дэзарыентацыя ў сыстэме каш-
тоўнасьцяў і эклектычны сьветапогляд... Хрысьціянства, паганства, сацыялізм.
Вы неяк ехалі ў аўтобусе на менскую ўскраіну. Побач стаяў хлопец, да якога нечакана зьвярнуўся іншы:
— Васілевіч? Здароў. Як жыцьцё?
— Кухараў? Здароў...
— Ну як у цябе? Я вось еду да брата ва Ўручча. Учора забухалі. Ён у мяне торбу забыўся...
Завязалася размова, зь якой было зразумела, што гэта колішнія аднаклясьнікі. Было ім усяго па нейкіх 20 гадоў, можа троху болей, але абодва выглядал і ўжо неяк самавіта. Нават не выгля далі — яны хутчэй трымаліся самавіта, з годнасьцю і ўнутраным спакоем. Прычына гэтага стала зразумелая тут жа, з размовы. Аказалася, што абодва ўжо жанатыя — галовы сямействаў, як жа ня быць самавітым? Былі яны апранутыя тыпова для небагатай менскай моладзі — джынсы, саматужна вырабленыя недзе пад Масквой боты-чаравікі з даўгімі насамі, курткі і вязаныя шапкі. На галоваў сямействаў «мужчыны» не выглядалі — тонкія шыі, бледныя твары з запалымі шчокамі, цёмныя кругі вакол вачэй і густы пах тытуню ад вопраткі. «Мужчынкі». Але гаварылі пра сур’ёзныя рэчы, што выдавала іхны ўжо недзіцячы клопат, — яны як бы параўноўвалі посьпехі агульных знаёмых і троху пляткарылі.
— У Хацкевіча цешча загнулася... Там у жонкі яшчэ брат ёсьць зь сям’ёй, муляр. Ён з брыгадай езьдзіць на заробкі ў Расею, ёсьць грошы. Дык яны цешчыну кватэру разьмяняюць з даплатай на дзьве аднапакаёвыя...
— А ты як?
— Нармальна. Я на трактарным, бацька пасьля хабзы ўладкаваў у брыгаду рамонтнікаў. Цяпер у Сьветкі жывем. Там тры пакоі, у адным яе бацькі, у другім мы, а ў трэцім — Сьветчына сястра з двума дзецьмі, яна разьвялася, мужыка пасадзілі... У цябе, я чуў, сын нарадзіўся?
— Та-ак... Нікіта... Месяц назад хрысьцілі. Я хацеў Сашам назваць, але non сказаў, што ў той дзень Нікітам трэба, калі не назавем Нікітам — нешчасьлівы будзе. Ну Нікіта — і добра, мне пофіг... Цяпер Анжэлчыны бацькі хочуць нам аднапакаёўку купіць. Крута...
I далей прыблізна ў такім жа духу. Адзін аднаклясьнік жаніўся з дачкой намесьніка міністра, дом будуе. Другі пераехаў у Маскву. Трэці ўладкаваўся ў камэрцыйную фірму, няблага зарабляе. Нехта адпачываў у Крыме, а мы, маўляў, на дачы ўсё лета прасядзелі...
Вы слухалі і думалі, што ў гэтых «мужчынак» мінімум патрэбаў і жаданьняў таму, што мінімум магчымасьцяў. Бацькі не далі ім ані магчымасьцяў, ані высокіх патрабаваньняў да жыцьця. Замежны адпачынак, турыстычныя вандроўкі па сьвеце, кар’ера, машыны, добрае жытло — гэта ня іхны сьвет. Ня іхны сьвет і літаратура, кнігі, мастацтва, замежныя мовы. Яны «ўчора бухалі», нарадзілі дзяцей і мараць пра аднапакаёўку... Яны прамінулі маладосьць. Са школьнага юнацтва скочылі адразу ў дарослае жыцьцё. Чым яно скончыцца для іх, калі і як? Што дадуць яны сваім дзецям, чаму іх навучаць?
Вы тады падумалі і пра сваіх аднагодкаў зь менскіх ускраінаў, хто ў дзяцінстве, юнацтве і маладосьці быў з вамі побач або ў недалёкім вулічным атачэньні. Паловы ўжо няма на сьвеце — не дажылі да 40 гадоў, пасыііваліся, паселі ў турмы, пахварэлі на сухоты, былі забітыя... Дваіх расстралялі... Яны сталі ахвярамі саміх сябе, сваіх бацькоў і сваіх дзядоў, іхнае «курынае сьлепаты» і абмежаванасьці... Іхны лік толькі з вашага юнацкага атачэньня ідзе на дзясяткі...
Зрэшты, хто хоча сваім дзецям зла? Усе даюць ім тое, што маюць і што могуць. Праблема Беларусі заўсёды была і ёсьць у тым, што могуць мала. Апошнія 300 гадоў беларусы ня тое што жывуць, яны — выжываюць. Беларускае жыцьцё насамрэч трэба даўно ўжо называць «выжыцьцём». «Жызьнь» беларусаў ад іх не залежыць, ад іх залежыць толькі выжываньне...
***
У кожным вялікім горадзе кожнай эўрапейскай краіны можна знайсьці праваслаўную і ўніяцкую ўкраінскія цэрквы, нейкія ўкраінскія арганізацыі, украінскія выданьні. Тое самае і з расейцамі. Беларусь колькасна меншая за Ўкраіну толькі ў пяць разоў. Але ўкраінцаў, напрыклад, у Чэхіі жыве ў 15-20 разоў болей, чым беларусаў. Вы доўга думалі — чаму? Што ж стрымвае вашых суайчыньнікаў ад эміграцыі?
Раней вы адказалі б, што нацыянальны характар, мэнталітэт. Маўляў, беларусы — лясныя і балцкія, любяць жыць удома і гэтак далей. Цяпер, аднак, пад перастук чыгункі вам у галаву прыйш-
ла фантастычная сваёй прастатой і яснасьцю думка — рэдка хто адважваецца на дзьве эміграцыі.
Зразумець гэта можа толькі эмігрант, які сам прайшоў празь цяжкасьці эміграцыі ды ўкараненьня сярод чужога народу. Пражыўшы 10 гадоў у Чэхіі, куды вы прыехалі па працу, пра якую заўсёды марылі, вы такім, фактычна, і сталі. Эміграцыя рэдка бывае з багатай краіны ў бедную — пераезд, як правіла, зьвязаны з матэрыяльнымі выгадамі. I вось вы зразумелі, што населеныя пераважна сялянамі беларускія гарады — гэта гарады эмігрантпаў.
Пераезд беларускага селяніна ў горад пасьля Другой сусьветнай вайны быў нічым іншым, як эміграцыяй, бо мае ўсе яе прыкметы.
Бедныя сяляне былі вымушаныя прыстасоўвацца да чужога іншанацыянальнага асяродзьдзя ў гарадах, якое кпіла зь іхнае мовы і звычак. Калгасны прыгон, адсутнасьць пашпартоў дома, у вёсцы, і небывалая свабода ў горадзе. Бядоцьце і галеча скалектывізаванае беларускае вёскі і параўнальна сытае гарадзкое жыцьцё. Адсутнасьць элемэнтарных выгодаў у сельскіх хатах, у якіх яшчэ і дагэтуль сям-там паляць у печы па-чорнаму, і раскоша гарадзкіх кватэраў: цёплая вада, крама і школа побач з домам, мэдычнае абслугоўваньне, новыя незнаёмыя прафэсіі. Лапці, боты, чуні і кандалы, падраныя кажухі і савецкія куфайкі ў вёсцы, з аднаго боку, і зусім прыстойнае гарадзкое адзеньне — з другога.
А побач — пакутнае авалодваньне іншай мовай, псыхічная траўма ад зьдзеку і сьмеху гарадзкіх чужынцаў з усяго твайго... Гэта была паўнацэнная,
100-працэнтная эміграцыя. Вы гэтаксама імкняцеся цяпер да бацькоў у Менск, як ваш бацька раней імкнуўся зь Менску да маці ў вёску Кожава пад Міром. Хто ж захоча ў эміграцыю яшчэ адну, далей у Эўропу, толькі-толькі перажыўшы цяжкасьці эміграцыі першай, у горад, і толькітолькі пачаўшы цешыцца з прычыны неабмежаванае колькасьці варанай каўбасы і белага хлеба ў крамах?..
Краіна эмігрантаў. Ім не патрэбная Эўропа ні ў сэнсе пераезду туды, ні ў сэнсе завядзеньня ў сябе эўрапейскіх парадкаў. Правінцыя перамяшчаецца ў мэтраполію і не дае апошняй узьняцца. Лёс Беларусі ў ХІХ-ХХ стагодзьдзях не дазволіў ёй хаця б троху зраўнаць узровень жыцьця, побыту і культуры на вёсцы і ў горадзе. А цывілізаванай краінай, як вы вырашылі даўно, можа лічыцца толькі тая, у якой разрыў паміж культурай і побытам на вёсцы і ў горадзе найменшы — у цывілізаваных краінах правінцыя ў беларускім сэнсе адсутнічае.
I вы, народжаны ў 1962 годзе, раптам зразумееце, што вашаму пакаленьню хутчэй за ўсё і не давядзецца ўбачыць цывілізаваны эўрапейскі Менск. Першае-другое пакаленьне яшчэ ня хутка ператворыцца ў трэцяе-чацьвёртае, бо беларускі горад па-ранейшаму залівае сялянскае мора — хваля за хваляй, хваля за хваляй. Аж пакуль на вёсцы не застанецца каму пераяжджаць у гарады. Рэшце ліцьвіноў-беларусаў, відаць, як і габрэям, наканавана 40 гадоў пад кіраўніцтвам свайго «Майсея» блукаць у пустэльні пад назвай «Республяка Беларусь»...
Адзін беларускі філёзаф абвясьціў пэрсанальную праваслаўную аўтакефалію ў сваёй уласнай асобе. Адзін расейскі пісьменьнік заявіў, што зракаецца расейскага народу і прызнае Расеяй дватры дзясяткі людзей, якіх паважае і якім падае руку. Вы таксама ўсё болей разумееце, што ваша Беларусь паступова зьмяншаецца да невялікага пласта тых, каго вы яшчэ ў ёй паважаеце. Цяжка вызначыць іхную колькасьць — дзясяткі тысяч, сотні або 20-30 чалавек. Яны ёсьць. Гэта тыя, хто адчувае эклектыку ва ўсіх яе праявах — грамадзкіх, сацыяльных, мастацкіх і побытавых. I гэта тыя, каму бывае сорамна.
Менавіта яны і не дазваляюць вам зрачыся эмігрантаў-гараджанаў і люмпэнаў-правінцыялаў ды стаць самому сабе дзяржавай і ўрадам — абвясьціць поўную дзяржаўна-пэрсанальную незалежнасьць у адной-адзінай уласнай асобе... Зрэшты, пад перастук чыгункі і пад настрой, які заўсёды апаноўвае вас у цягніку Масква-Прага пры выглядзе сумных карцінаў беларускай правінцыі, здаецца, што вы сам сабе — ужо даўно і дзяржава, і ўрад...
Адну толькі рэч вы ня можаце агарнуць сабой — плянэту пад назвай Айчына. Дзе б вы ні былі і дзе б ні жылі, вам ніколі не забыцца, хто вы і адкуль — гэта таўро, крыж, боль і радасьць. Просты факт нараджэньня назаўсёды прывязвае чалавека і ягоны ўнутраны сьвет да вялікага або малога кавалку сушы пад назвай Айчына...
***
Колы вагона грукочуць па шырокай расейскай чыгунцы. Мінаюцца заходнебеларускія гарады і вёскі. У вокнах драўляных сялянскіх хатак відаць акуратныя фіранкі. Вам да болю знаёмае ўсё, што за тымі фіранкамі ёсьць, — разгароджаны заслонамі або шафаю пакой, старыя ложкі зь вялізнымі падушкамі і саламянымі матрацамі, танныя абразы на покуці, печка з прыпечкам і гаршчэчнікамі, стол, зэдлі, чорна-белы тэлевізар з адной праграмай... Вы ведаеце, як там пахне, у што там адзяюцца і што ядуць. Хлеб, які дагэтуль завозяць у беларускія вёскі не штодня, хлебам у нармальным сэнсе назваць нельга. Як нельга назваць і нармальным жыцьцём брак гарачай вады, газу і прыбіральні ў доме...
У сьвеце шмат краінаў здолелі выкараніць у сабе правінцыю, узьняць сябе да прыстойнага жыцьця. У адну з такіх нясецца цяпер цягнік...
...А вашая краіна праплывае за вакном — зачараваная зімой, засыпаная сьнегам, замеценая і здранцьвелая ў марознай просіні.
Яна такая асьляпляльна прыгожая у зыркіх промнях ранішняга студзеньскага сонца!
Сумёты на дарогах, сумёты на дахах,
сумёты
на пахілых галінах засьнежаных дрэваў...
Вы не хаваеце вачэй ад зыркіх сонечных косаў, якія, рассыпаючыся натысячы меншых, адбіваюцца ад акіяну
сьнежнае нерушы. Бель іскрыцца і вабіць так, што не адвесьці позірку.
А хочацца паглядзець яшчэ наясны блакіт
чыстага і высокага неба, на далёкі і недасяжны далягляд, на родныя долы і ўзвышшы.
Тут, там, там атам усюды ваша Беларусь. За лесам, за пагоркам, за вёскай...
2005 г.
ВЫ БЕЛАРУС-ХРЫСЬЦІЯНІН
Тарэспаль. Будынак вакзалу, выглядае, не рамантавалі з часоў камуністычнай Польшчы — сёньня ўжо не пазнаеш, ці быў ён некалі абкладзены пліткай, ці гэта паадвальваўся тынк... Забрукаваны квадратнымі бэтоннымі плітамі пэрон нагадвае поле бою — паўсюль яміны, выбоіны, у шчылінах густа буяе трава. Жалезны плот з драцяное сеткі паміж чыгуначнымі каляінамі, які пазначае зону памежнага кантролю, каб ня ўпасьці, падпёрты счарнелымі драўлянымі каламі. Бязьлюдзьдзе. Жоўтае лісьце на дрэвах і паўсюль навокал, на ўзбочынах скрозь яго прабіваюцца не кранутыя восеньню палыны — яны захавалі сваё бледнае зяленіва і няўлоўны гаркавы пах... Пыл, бруд і размаітае міжнароднае сьмецьце паміж рэйкамі. Усё разам гэта завецца вонкавай мяжой Эўразьвязу.
Што можа быць больш безгустоўнае і недарэчнае, чым шэра-чорная плямістая форма міліцыянтаў, якую апошнімі гадамі вы ня раз бачылі ў Беларусі? Здаецца, такое маглі прыдумаць толькі ў закасьцянелым кавалачку СССР пад назвай РБ. Але аказваецца — не. Рэч не ў дрымучасьці і адсталасьці саветызаванага мысьленьня вашых суайчыньнікаў. Тут нешта больш глыбокае і вусьцішнае — здаецца, сама прырода і род, самі гены паўсталі на шляху да эстэтыкі і здаровага сэнсу. Гэтая велічная вусьціш схіляе да нечаканае высновы — па абодва бакі беларуска-польскай мяжы жыве збольшага адзін народ...
Нішто ў гэтым не пераконвае лепш, чым новая форма польскіх паліцыянтаў, якія важна шпацыруюць паміж выбоінаў тарэспальскага пэрону... Шэра-чорная„ плямістая, дакладна такая, як у беларускіх міліцыянтаў... Як можна надзець чалавека ў гэтую мышыную брыду? У войску людзей апранаюць у плямістае адзеньне колеру гакі, дык там ёсьць патрэба зьліцца зь лесам і зялёнай травой. А з чым ёсьць патрэба зьліцца ў горадзе для тарэспальскага паліцыянта? Hi з чым. Рэч у эстэтыцы ягонага начальства, якое ўбачыла падобнае ў Беларусі ды ўпадабала... Як красіва, як пенькне!
За сьценкай купэ правадніца вяжа нешта пруткамі і слухае радыё. Гучыць песьня:
He надо печалнться Вся жнзнь впередн Вся жнзнь впередн Надейся н ждн
Правадніца гучна падпявае. У недалёкай мінуўшчыне яна — вясковая беларуская дзяўчына, таму ў яе атрымліваецца:
He нада пічаліцца
Уся жызьнь вперэдзі Уся жызьнь вперэдзі Надзейся і ждзі
Пасьля сьпяваюць Ала Пугачова і Максім Галкін, а тады голас на штучнай расейскай мове разьвітваецца, маўляў, праграма па заяўках скончана, Радыё «Хіт ФМ» заўсёды з вамі, чарговая перадача па заяўках сёньня ўвечары, не забудзьцеся пазваніць або паслаць факс, наш адрас: Менск, вуліца Захарава...
Мама родная! Дык гэта, аказваецца, такія песенькі тут трансьлююць па заяўках! «Не надо печалнться...» Вы хіба зь іншае плянэты... Нават кавалкам былога СССР гэтую краіну не назавеш — гэта не кавалак, гэта «кусочак» СССР... Беларусь — ваш родны і любімы «кусочак» Расейскай імпэрыі.
Яшчэ на вакзале ў Празе абедзьве правадніцы, пачуўшы вашую з жонкай беларускую мову, скептычна і нават злосна ўсміхнуліся. «Пачыму вы гаварыце на беларускам?..» I далейшую дарогу паводзіліся падкрэсьлена адчужана... Дзьве мілыя і даволі прыгожыя беларускія кабеткі са сьветлымі валасамі і белай скурай. Яны занелюбілі вас за напамін пра нешта дарагое, даўно і глыбока загнанае імі ў спраты сьвядомасьці, у сховы памяці... Гэта ўсё роўна, што нагадваць выхадцу з Афрыкі, які зрабіў перасадку скуры, што некалі ён быў чорны.
Езьдзіць у Беларусь усё цяжэй. Так хочацца дадому, да родных, а прыедзеш — над праспэктам расьцяжкі-лёзунгі, здранцьвеласьць і ненатуральнасьць рэаліяў, шэрыя людзі ў шырокіх штанах з адваротамі і тыя самыя пернікі, карамелі і ледзянцы, што 30—50 гадоў таму. Карамель «Золотой ключнк» ела ў 50-я гады ваша мама, у 70-я — вы сам, а цяпер — вашыя дзеці. Адна і тая нібы прамасьленая абгортка, адзін і той жа смак... Зачараваная прастора, застылы час.
Правадніца за сьценкаю, перакруціўшы радыё на іншую хвалю, далей падпявае расейскай «nan­ce»:
Гдзе дзевчоначка мая?
Её завут Маша, ана любіт Сашу...
Беларускія нацыяналісты моцна памыляюцца, калі называюць мову беларускіх гарадоў трасянкай. Гэта даўно ўжо нетрасянка — гэтарэгіянальны варыянт расейскай мовы з фрыкатыўным «г» і цьвёрдым «ч». I гэта — магутны палітычны рэсурс аднаго вядомага палітыка, які тым рэгіянальным варыянтам расейскай мовы карыстаецца. Вы на свае вушы чулі, як адна падобная да правадніцаў кабетка на менскай вуліцы на пытаньне журналіста Радыё Свабода адказала:
«Он мне нравіцца как мужчына і вабшчэ... Он ведзёт правільную паліціку, для народа абшчаецца панятным языком».
Дзе ж тут трасянка? Тут поўнае псыхалінгвістычнае супадзеньне — адзін узровень, адны погляды, адзін сьвет. Гэта супадзеньне кодаў і адначасова кадаваньне. I ўсялякі індывід з правільнай
беларускай або расейскай мовай — чужак і вораг. «Гаспада паліцікі, учыцесь правільна гаварыць!...»
Пад гэтыя невясёлыя думкі ў душы ўсплывае шчымлівы ўспамін. Увесну 1996 году вам давялося быць на службовай выправе ў Вільні і наведаць тамтэйшую беларускую школу. Як журналіста Радыё Свабода вас там выдатна сустрэлі. У кабінэце дырэктаркі напаілі гарбатай з тортам, паказалі здымкі з розных сьвятаў і ўрачыстасьцяў, расказалі пра посьпехі, прывялі пагаварыць некалькі дзяцей-выдатнікаў, паказалі клясы. Але нічога з таго візыту не засталося ў памяці — ані імёнаў, ані дэталяў размоваў. Толькі першыя ашаламляльныя хвіліны ў школе. Вы прыехалі падчас уроку і, зайшоўшы ў калідор, сталі прыслухоўвацца да гукаў за дзьвярыма клясаў. Цяжка было паверыць вушам: геаграфію, матэматыку і хімію выкладалі па-беларуску... Вам ніколі не давялося бываць у беларускамоўнай школе ў Беларусі, а тут ужо часы Лукашэнкі, Вільня, і дзеці адказваюць пабеларуску, прычым дзеці ня толькі беларускія, але і летувіскія і польскія з прылеглых да школы кварталаў... Тое адчуваньне пякучага і тужлівага шчасьця засталося ў душы назаўсёды.
***
Цягнік тым часам спыніўся каля Берасьцейскага вакзалу. Антрапалягічнае адзінства беларускага народу праяўляецца ў нас неўсьвядомлена. Мы проста перасякаем мяжу ў Берасьці або Горадні, і твары людзей на вакзалах здаюцца нам знаёмымі.
Які б твар ні трапіўся, кожны тып мы ўжо бачылі і памятаем...
За вакном на пэроне — дзябёлыя беларускія дзеўкі ў форменных чыгуначных спадніцах і нязьменных скураных куртках. Чорныя калготкі, шырокія лыткі і вугра-фінская ружаватасьць шчокаў... Сумнага выгляду заклапочаная кабета са сьлядамі запояў на твары корпаецца ў прывакзальных сьметніцах. На ёй красоўкі, зялёныя шаравары і зноў-такі вышэйшая за калена чорная скураная куртка... Беларускія памежнікі, пераважна ў званьні прапаршчыкаў, чародамі перамяшчаюцца па тэрыторыі вакзалу з плястыкавымі кейсамі. Што ў тых кейсах?.. Памежнікі таксама апранутыя ў чорныя скураныя курткі.
За Берасьцем пачынаюцца дачныя пасёлкі і калгасныя палеткі. Дзе-нідзе людзі яшчэ завіхаюцца на сваіх дзялках, зьбіраюць позьнюю бульбу. На ўзбочынах палявых дарог замежныя аўто — «Audi» і BMW, а дарогі яшчэ грунтовыя, без асфальту. Тыповая карціна застылае на этапе трансфармацыі краіны — людзі ўжо маюць грошы на добрыя машыны, а дзяржава яшчэ ня мае грошай на добрыя дарогі. Нешта такое блізкаўсходняе, арабска-афрыканскае чуецца ва ўсім навокал...
Зрэшты, да трансфармацыі, відаць, яшчэ далёка. Амэрыканскія беларусы-пратэстанты родам зь Берасьцейшчыны, аб’яднаныя ў музычны гурт, даслалі неяк вам у Прагу адзін са сваіх альбомаў пад назвай «Зямля бацькоў». На вокладцы лязэрнага дыску архетыповы здымак. Ворнае поле, за плугам з канём ідзе дзядзька, а пры дарозе
стаіць «Фальксваген-Гольф» 3-й сэрыі. Краіне, дзе і ў XXI стагодзьдзі аруць зямлю ручным плугам з канём, бадай, далёка яшчэ і да трансфармацыі, і да цывілізацыі.
Зрэшты, беларусы пра гэта ня ведаюць. Пераважнай большасьці свой стан няма з чым параўноўваць. Аднойчы вы ехалі зь Беларусі на машыне і, перасякаючы мяжу, пачулі, як кабета з суседняга аўто спыталася беларускага памежніка перад Варшаўскім мостам, ці можна будзе на тым баку схадзіць у дармовую прыбіральню — калі не, дык мы, маўляў, спынімся і сходзім на сваім баку. Памежнік з усьмешкай адказаў:
— Чаму не? Там жа таксама цывілізацыя...
Якраз гэтае «таксама» было найважнейшае ў ягоным адказе. Памежніку дзядзькі за плугам на беларускіх палетках не замінаюць лічыць сябе прыналежным да цывілізаванага народу...
А вы тады падумалі, што за плугам на сваіх дачах ходзяць і былыя аўтамабільныя канструктары зь дзясяткамі аўтарскіх пасьведчаньняўпатэнтаў на вынаходніцтвы, лекары, афіцэры, кандыдаты і дактары розных навук... Яны маглі вынаходзіць найсучасьнейшыя сродкі вядзеньня вайны для савецкай імпэрыі, займацца космасам, кампутарамі і складанай оптыкай, а цяпер ім усім для выжываньня патрэбныя бульба, плуг і конь...
Нехта грукаецца ў купэ. Вы адчыняеце... На парозе цётка ў даўгой спадніцы, зь белай накрухмаленай хусткай на галаве — прадстаўніца нейкага праваслаўнага брацтва (ці сястрынства?). У руках скрынкадляахвяраваньняўнахрам. Цяжказразумець — махлярка або сапраўдная верніца. Блытана
тлумачыць, які менавіта храм і дзе будзе будавацца, увесь час жагнаецца. Хіба прайдзісьветка. Вы кажаце, што не праваслаўны, і зачыняеце дзьверы. А колькі такіх сапраўдных і несапраўдных цётак і скрынак стаіць у падземных пераходах, у крамах і на рынках беларускіх гарадоў... Ім таксама не замінаюць дзядзькі за плугам. Ім хіба няма вялікай розьніцы, у XIX стагодзьдзі яны жывуць, у XX або ў XXI. Як і іхным пастырам, вясковым бацюшкам, якія самі аруць свае палеткі і садзяць бульбу з дапамогай каня, а пасьля адвозяць ураджай у багажніках сваіх аўтамабіляў.
За сьценкай купэ правадніца злавіла, здаецца, расейскі «Маяк». Перадаюцца навіны. Голас дыктаркі паведамляе, што ў расейскай партыі «Адзіная Расея» адбыліся зьмены — падаў у адстаўку член прэзыдыюму Генэральнага савету «партыі» Багамолаў. Пра гэта журналістам паведаміў сам (!) старшыня Найвышэйшага савету «партыі» Грызлоў. Божа ты мой! Генэральны савет, Найвышэйшы савет, прэзыдыюм... Нешта вам гэта нагадвае... Дыктарка нібыта гаворыць словы рускія, а сэнс — нярускі. Ага! Мабыць, мова ідзе пра нешта накшталт «Найвышэйшага Народнага Татара-Мангольскага Хуралу...»
...Так і жывуць браточкі пасярод фэўдальнай рэчаіснасьці, перасяліўшыся ў гарады. Панішчылі рэшткі старой архітэктуры, якую не пасьпелі зьнішчыць саветы, адмовіліся ад сваёй мовы і культуры, сьпяваюць чужыя і пры гэтым яшчэ і старыя песьні, глядзяць чужое кіно пра «чэкістаў» і «белагвардзейцаў» і мкнуцца думкамі ў сталіцу — «Залатую маю Маскву»... А мкнуцца туды ім да-
памагаюць гарэлачка, самагоначка, «Крыжачок» і наскрыляная вараная каўбаска з соі і паперы, a таксама бульбачка і скварка... Як пра гэта ні балюча пісаць.
***
За год да таго, па дарозе цягніком зь Менску ў Прагу, вам у купэ трапіліся два спадарожнікі — тыповыя такія браточкі-пахаджане. Абодва кіроўцы камэрцыйнай фірмы ў Менску, ехалі ў Прагу прыгнаць новую машыну для свайго шэфа. Аднаму 42 гады, другому 26. Абодва жанатыя. Старэйшы мае дваіх сыноў, маладзейшы толькі што другі раз ажаніўся. За дзень яны выпілі чатыры пляшкі гарэлкі. Тое, што беларускі народ з замілаваньнем называе «закусь», у кіроўцаў складалася з двух батонаў, пачка масла і літровага слоіка, напоўненага скваркамі ў застылым белым тлушчы. Яны салідна і цырымонна адразалі кавалак белага батону, клалі на яго ладны скрыль масла, а зьверху — велізарную халодную скварку. Пасьля налівалі, выпівалі і заядалі.
Вы моўчкі глядзелі на гэты рытуал, які паўтарыўся за дзень разоў 20-25, і здавалася, што адзін такі «бутэрброд» мог бы сур’ёзна пашкодзіць пячонку зусім здаровага чалавека. Каб падтрымаць кампанію, вам давялося купіць у правадніцы дзьве пляшкі піва і дастаць сьціплую ссабойку.
Спачатку кіроўцы хваліліся, зь якой хуткасьцю яны езьдзяць па Менску. Атрымлівалася, што па 180-200 кілямэтраў на гадзіну. Ад ДАІшнікаў у цяперашнім Менску, паводле гэтых хвалькоў, адчапіцца даволі проста. Дастаткова праўдамі-
няпраўдамі атрымаць візытоўку чалавека, які працуе ў адміністрацыі прэзыдэнта. Пасьля трэба закласьці яе пад празрыстую балону ў партманэт так, каб быў відаць герб РБ і надпіс «Адмнннстрацня Презндента Республнкн Беларусь». Калі цябе спыняюць за перавышэньне хуткасьці, казалі кіроўцы, дастаткова зрабіць выгляд, што ты дастаеш правы, і адкрыць кашэль так, каб было відаць тую візытоўку. А далей, маўляў, даішнік бярэ «пад казырок» і адпускае парушальніка.
Пасьля кіроўцы пачалі расказваць, як цяпер у Менску, езьдзячы на добрай машыне, лёгка знайсьці сабе сяброўку на адзін раз. Асабліва стараўся маладзейшы — чырванатвары дзяцюк з грубым кірпатым носам, маленькімі, блізка пасаджанымі вочкамі і ружовымі вуснамі.
— Еду я, бля, каля магазіна, гляджу, адна галасуе. Ну думаю, папалася. Саджу, знаёмлюся. Кажу: куды ехаць? — кажа, прама. Ну ўсё, гатова. Бяру пляшку чарніла, еду у бок аўтарынку, заяжджаем у лес, выпілі, атадраў яе як належыцца. Тут, сука, шэф звоніць — нада яму там некуды. Бяру тэлефончык у Сьветкі, высаджваю па дарозе. I згубіў, бля, тую паперку. He магу забыць цяпер, успамінаю кожны дзень, такая добрая цёлка, так падмахвала, так стагнала...
Тут у чырванатварага звоніць мабільны тэлефон. Ён глядзіць на нумар, раптам расплываецца ў фальшывай усьмешцы, яго ружовенькія вусны зьбіраюцца ў колца:
— У-уу, зая, гэта ты. Дзевачка мая, я так сумую, як ты там, маленькая мая? Што чуваць?.. Так, так, я таксама не магу безь цябе, золатца маё... Ну вось
ужо да Брэста пад’яжджаем. Хутка, ужо хутка... Ну цалую цябе, кацёнак мой, цалую, трымайся...
Размова скончаная. Званіла маладая цяжарная жонка. I далей зноў пра аднаразовых і шматразовых сябровак — такіх, аказваецца, за тыдзень у яго на цяжкіх менскіх маршрутах бывае па трычатыры. «Даюць» гэтыя шукальніцы прыгодаў, аказваецца, і ў лесе, і ў пад’езьдзе, і ў машыне, і ля машыны. I робяць гэта часьцяком толькі за выпіўку і закуску.
Пасьля слова бярэ старэйшы. Паслухаўшы яго з паўгадзіны, вы канчаткова разумееце, з кім трапілі ў адно купэ. Размова прыблізна такая:
— Я ніколі нікому нічога не дарую. Мяне чапаць нельга, і нікога з маёй сям’і. Я гэта даўно зразумеў, я сам адзін на сьвеце, а ўсе вакол ворагі. He дасі па мордзе, дадуць табе. У мяне дача ў Лагойскім раёне. Мой малы пайшоў на танцы ў суседнюю вёску, дык яго там пабілі. Я гэта не дарую, у мяне гэта ня пройдзе. Я, бля, усё высьветліў, даведаўся хто, дзе жыве, на чым езьдзіць. I спаліў машыну. Зялёныя «Жыгулі». Абліў нах... бэнзінам і падпаліў. А х..ля, няма чаго было малога чапаць. Будзе ведаць...
Старэйшы на хвіліну спыняецца, налівае, робіць чарговы лусьцень з батона, масла і скваркі, выпівае і пачынае расказваць пра сёлетні ўраджай грыбоў.
— Мы з маёй цэлы склеп на дачы заставілі — 48 слоікаў замарынавалі. Я грыбы ведаеш як хутка зьбіраю, раз-раз і вядро...
Але недарэмна кажуць расейцы — што ў цьвярозага на розуме, тое ў п’янага на вуснах. Кіроўца зьбіваецца на любімую тэму:
— А цяпер во старэйшы паступіў у Акадэмію кіраваньня. Дык яму, бля, нейкі мудак-дацэнт на першым заліку двойку паставіў. Малы плакаў, бля. Я такое не дарую. Я прыеду з Прагі, усё высьветлю, хто такі, дзе жыве. Ён у мяне жыць у сваёй кватэры ня будзе. Я прыкінуся вадаправодчыкам, падкладу... (тут ішла назва нейкага хімічнага рэчыва), яны ня змогуць жыць у той кватэры, не застануцца, бля. Зьедуць. Зуб даю. Я такое рабіў, калі ў аўтапарку працаваў. Начальнік калёны, бля, машыны новай не даваў...
I так цэлы дзень. Адзін пра менскіх «прашмандовак», а другі пра помсту, помсту, помсту... А ў вас ані дыктафона, ані магчымасьці занатаваць больш падрабязна.
Самае фантастычнае ў гэтай гісторыі, што абодва вашыя спадарожнікі нарадзіліся ў Менску... Старэйшы — расеец, сын прыежджага афіцэра, малодшы — сын вяскоўцаў, якія ў канцы 70-х перабраліся ў Менск. I абодва (!) кіроўцы размаўлялі зь беларускім акцэнтам — так-так, не па-расейску і не на трасянцы, але на тым самым рэгіянальным варыянце расейскай мовы з фрыкатыўным «г» і цьвёрдым «ч»„. Гэта, як вы разумееце, і быў «яго вялебнасьць» электарат у чыстым выглядзе і ва ўсёй сваёй мэтафізычнай велічы.
***
Ад успаміну да рэальнасьці вас вяртае правадніца. Яна зноў падпявае за сьценкай спачатку Пугачовай, пасьля Валерыі, а тады групе «Фабрыка». I словы нібытаўсе ведае...
А ў вашай галаве каторы ўжо раз пачынае стукацца пытаньне... Дык хто ж там ідзе і што ён нясе?
Іншымі словамі, што ж гэтыя людцы далі сьвету, чым яны ўзбагацілі чалавечую цывілізацыю? Усе гэтыя коснаязыкія правадніцы, мытнікі і памежнікі ў скураных куртках, дзядзькі за плугам, міліцыянты ў плямістай мышынай форме, юрлівыя і помсьлівыя кіроўцы менскіх бізнэсмэнаў, бязмоўныя насельнікі гарадзкіх ускраінаў і рускамоўныя жыхары «центральных улнц», правінцыйныя вэртыкальшчыкі з жудасным вымаўленьнем і сталічныя начальнікі, якія почасту ўмеюць і правільна гаварыць, і правільна думаць, але, на жаль, ня маюць аднае правільнае рэчы — сумленьня...
Чым можа пахваліцца перад сьветам пазасталая і яшчэ жывая рэшта беларускага народу, якімі сваімі і сваіх продкаў дасягненьнямі і здабыткамі? У чым унікальнасьць беларусаў? Чым яны розьняцца ад астатніх у лепшы бок?
Беларускаю моваю? Дык свая мова ёсьць у кожнага народу, прычым, адрозна ад беларусаў, бальшыня народаў свае мовы актыўна выкарыстоўвае і ахоўвае. Трасянкай ці рэгіянальным варыянтам расейшчыны? Таксама хапае па сьвеце розных крэолаў зь іхнымі дзіўнымі моўнымі мяшанкамі.
Можа беларусы далі сьвету знаных і прызнаных геніяў літаратуры і мастацтва? Таксама не. Скарына? Бясспрэчна, асоба, але не паўсюль нават у Эўропе яго ведаюць. Міцкевіч? Дык той пісаў па-польску і па Польшчы ж плакаў. Васіль Быкаў? Дык трэба яшчэ давесьці сьвету, што гэта постаць
сусьветнага маштабу... Кампазытара Агінскага ня ведаюць нават у краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Можа беларусы далі палкаводца маштабу Аляксандра Македонскага? Таксама — не, Астроскія і Радзівілы няблага ваявалі, але лякальна.
Можа беларуская архітэктура мае сусьветна прызнаныя шэдэўры? На жаль, і тут адказ адмоўны. Вільня — шыкоўны горад, але ён, па-першае, не параўнаецца са славутымі эўрапейскімі гарадамі кшталту Рыму, Парыжу або Прагі, а па-другое, і не належыць ён сёньня беларусам, адабраны ў іх. Горадня і Менск нават у лепшыя часы былі ў архітэктурным сэнсе правінцыйнымі цэнтрамі. Можа Мірскі замак? Але пра гэта сур’ёзныя людзі нават гаварыць ня будуць. У Беларусі не налічыш і дваццаці мураваных замкаў, а эўрапейскія краіны маюць такіх (або нашмат старэйшых і лепш захаваных) па некалькі сотняў або тысячаў кожная.
Нічога беларусы не далі сьвету, што б гэты сьвет прызнаваў за цуд або вартую сусьветнай увагі зьяву. Hi эгіпэцкіх пірамідаў, ні антычных помнікаў, ні літаратурных і архітэктурных шэдэўраў Рэнэсансу, ні галяндзкай школы жывапісу, ні францускіх імпрэсіяністаў, ні вялікіх францускай, нямецкай і ангельскай літаратураў, ні хмарачосаў Нью-Ёрку, ні хаця б агульнапрызнаных у сьвеце кухні і кулінарыі...
...I ўсё ж, добра падумаўшы, вы рашаеце, што такая рэч у беларусаў ёсьць. Дакладней, была. He­rnia нечуванае беларусы такі сьвету далі. Гэта — Уніяцкая царква, уніяцкая духоўнасьць, уніяцкае мастацтва і архітэктура. Адным словам — Унія.
Toe, што беларусы гэта мелі, бясспрэчна, вылучае і ўздымае іх на сусьветны ўзровень, яны — аўтары пасьпяховай спробы аб’яднаць заходнюю і ўсходнюю духоўныя і мастацкія традыцыі хрысьціянства.
Былі ў сьвеце Уніі таксама пасьля Берасьцейскай, але, па-першае, беларусы былі ўніятамі задоўга да сабору ў Берасьці, а, па-другое, пазьнейшыя эўрапейскія і блізкаўсходнія Уніі не далі сьвету таго, што далі беларусы, — сынтэтызм замест сынкрэтызму.
Цяпер браточкі-пахаджане і нават іхная «інтэлігенцыя» ня могуць і ня хочуць нічога ведаць пра сапраўдную царкоўную гісторыю Беларусі. Казаць праваслаўнаму пахаджаніну пра Унію тое самае, што размаўляць з вашай «пявучай» правадніцай па-беларуску. Людзі наогул ня любяць, калі ім нагадваюць памылкі, ня любяць праўды пра сябе...
Усе даўно і зручна падзяліліся на палякаў і рускіх, на католікаў і праваслаўных. Hi бяды, што не са свае волі, але з суседзкай (як тады, так і цяпер). Але так ёсьць і ёсьць. Здавалася б, элемэнтарная рэч — некалькі стагодзьдзяў зацямнілі, чаго ўжо прасьцей разабрацца? Але — не, нават найлепшым бракуе адукаванасьці і веданьня моваў, каб прачытаць нешта іншае, чым тое, на чым яны вучыліся. Цяпер нават нацыяналісты бароняць чужое, думаючы, што яно сваё.
Што ж расказваць некаму, што раскол паміж Канстантынопалем і Рымам не датычыў Кіеўскай мітраполіі, якая на той час сама адпала ад Канстантынопалю, абраўшы ў 1051 годзе на мітрапаліта першага славяніна Іларыёна. Гэта
было зроблена бяз згоды Канстантынопальскага патрыярха. Усходнія клясычныя патрыярхаты (гэта значыць, дзе першымі біскупамі былі апосталы) таксама адпалі ад Рыму значна пазьней і толькі пад узьдзеяньнем авантурных крыжацкіх паходаў. Антыяхійскі патрыярхат аддзяліўся ад Рыму ў 1100-м годзе, Ерусалімскі — у 1188-м, a Александрыйскі — толькі ў пачатку XIII стагодзьдзя. Тое самае здарылася з Кіеўскай мітраполіяй, кудыўваходзілатэрыторыя Беларусі. У 1207 годзе Папа Інакент III канстатаваў, што Кіеў адпаў. Але ненадоўга. У 1242 годзе Кіеўскі мітрапаліт Пётр браў удзел у I Ліёнскім саборы. Там ён разам зь іншымі кардыналамі склаў папу справаздачу пра татарскія паходы на Кіеўскую Русь. Пасьля было паўтара стагодзьдзя непаразуменьняў, зьвязаных з крыжацкай агрэсіяй. А ў XV зноў пачаўся працэс аднаўленьня адзінства.
У тым стагодзьдзі зь дзевяці абраных у Вялікім Княстве Літоўскім мітрапалітаў пяцёра былі ўніятамі, гэта значыць вызнавалі вяршэнства Папы Рымскага і падпарадкоўваліся яму. А ўсіх уніяцкіх мітрапалітаў у XV стагодзьдзі было шэсьць — Рыгор Цамблак, Герасім, Ізыдар, Рыгор Баўгарын, Місаіл ды Язэп I Баўгарыновіч. Але дзе вы сёньня пра гэта прачытаеце? I вясковыя бацюшкі пра гэта не раскажуць. Ніхто не задумваецца, адкуль у XV стагодзьдзі ў Беларусі зьявіліся гатычныя «праваслаўныя» храмы — у Вільні, Супрасьлі, Наваградку, Сынковічах, Мураванцы?.. Што за духовасьць такая панавала ў «праваслаўнай» Беларусі? I што гэта за сьветапогляд мелі продкі ў XV-XVI стагодзьдзях, калі
называлі Літоўскіх мітрапалітаў, якія не прынялі Уніі, мякка кажучы, дзіўна — Сьпірыдон Сатана, Макары Чорт, Анісіфор Дзевачка... (Зрэшты, у апошнім выпадку гэта магло быць і прозьвішча.)
Пры Язэпу I Баўгарыновічу выхоўваўся ў Полацку Скарына — ня дзіва, што ён пасьля зьмясыдіў у «Малой падарожнай кніжцы» ўсходнія царкоўнаславянскія малітвы, у якіх называў апостала Пятра намесьнікам Бога на зямлі, — гэта значыць, вызнаваў адзін з важнейшых каталіцкіх догматаў. Таму і зьмянілі гэтыя тэксты праз 100 гадоў пры перавыданьні браты Мамонічы, перарабіўшы іх на маскоўскі манер. Скарына — самы вялікі і славуты беларускі ўніят.
Іншыя сямёра мітрапалітаў XV стагодзьдзя Уніямі не цікавіліся — у Царкве паступова пачынаўся заняпад. Зьявіўся інстытут «нарачоных» біскупаў, калі сьвецкая асоба купляла сабе біскупскую пасаду і нейкі час кіравала эпархіяй, не прымаючы сану. У XVI стагодзьдзі прадалі нават мітрапалічы пасад — у Наваградку з тытулам Кіеўскага мітрапаліта пасяліўся заможны шляхцюк Сыльвэстар Бялькевіч, які доўга кіраваў усёй царквой Вялікага Княства, не прымаючы сану. Уладзімера-Валынскую катэдру ўзначаліў «нарачоны» біскуп — непаўналетні хлопчык Вася Барзабагаты. Сьвятары былі двуі трыжэнцамі, не маглі прачытаць Апостала, бо ня ўмелі чытаць. Чаму яны маглі навучыць вернікаў? Таму і пачалася Рэфармацыя. А пасьля, як рэакцыя на яе, а таксама на зьяўленьне пагрозы ў выглядзе навастворанага ў 1589 годзе Маскоўскага патрыярхату, здарылася Берасьцейская Унія — апошняя і ўдалая спроба
беларускай Царквы самаарганізавацца і выжыць. Тое, што пачаў у 1417 годзе Рыгор Цамблак (родам баўгарын), закончыў у 1596 Міхаіл Рагоза (родам мянчук).
Пра Унію расейцы панахлусілі горы няпраўды, панапрыдумлялі страшэнных гісторыяў, нават падрабілі гістарычныя дакумэнты кшталту ліста Сапегі да Язафата Кунцэвіча. У пачатку XVII стагодзьдзя яны засылалі ў Беларусь шпіёнаў для арганізацыі антыўнійных закалотаў. I не бяз посьпеху.
Насамрэч УНІІ HE МАГЛО НЯ БЫЦЬ, яна выявіла сапраўднае месца беларусаў у сыстэме эўрапейскіх духоўных і культурных каардынатаў. Уніі не было б, каб Беларусь знаходзілася недзе ў навакольлі Ўральскіх гораў.
Унія стала беларускай верай і беларускай царквой. Гэта праўда, што манахі-базыльяне часта былі палякамі і сполыпчанымі, але сьвецкае духавенства было спрэс патрыятычнае і беларускае. Нават «западно-руссы» кшталту Івана Насовіча вымушана прызнавалі, што перад забаронай Уніі беларускае духавенства скрозь выступала з патрыятычнымі казаньнямі на беларускай мове, падтрымлівала Напалеона, а пасьля паразы францускага імпэратара чакала ягонага другога прыходу. Падтрымалі ўніяцкія сьвятары і паўстаньне 1830—31 гадоў.
Унію ў беларусаў забралі ў 1839 годзе. Насамрэч, падчас яе скасаваньня ўжываліся войскі, людзей пры абароне цэркваў бязьлітасна расстрэльвалі, вернікаў палілі ў хатах. Тады ў Беларусі зьявіліся першыя канцэнтрацыйныя лягеры для непакор-
нага духавенства. Але многіх у нас за апошнія 170 гадоў пераканалі, што яны самі захацелі ў маскоўскую веру...
Менавіта ў часы ліквідацыі Уніі ў Беларусі зьявілася гэтулькі палякаў. Гэта быў сапраўды глябальны працэс «унутранай эміграцыі» пры захаваньні месца жыхарства. Людзям так не хацелася рабіцца расейцамі, так не хацелася ў Расею, што яны вырашалі стацца палякамі. He зьяжджаючы ў Польшчу — зрабіць Польшчу тут. Таму і ня дзіўна бачыць сярод сёньняшніх беларускіх палякаў столькі людзей з карэннымі беларускімі прозьвішчамі...
Далей былі згвалчаны «мураўёўкамі» густ народу, пакалечаная беларуская душа і заканамерная русыфікацыя.
Перад палітычным сконам, у XVIII стагодзьдзі, Беларусь пасьпела даць сусьветнаму мастацтву нешта дагэтуль нечу ванае — новы, заходне-ўсход ні сынтэтычны канон у барочным рэлігійным жывапісе і архітэктуры. Такога няма болып нідзе ў сьвеце. У іншых месцах падобнае зьмяшэньне прывяло да сынкрэтызму, а Беларусь дала прыклад высокага сынтэзу. Зародкі яго праявіліся ўжо ў позьнім Рэнэсансе, а ў часы Барока гэты магутны патэнцыял раскрыўся і выбухнуў сотнямі помнікаў... Шмат іх захавалася і дагэтуль. Беларусь была часткай Эўрапейскай цывілізацыі і мяжою дзьвюх вялікіх хрысьціянскіх традыцыяў — канстантынопальскай і рымскай, і яна адзіная здолела іх сынтэтычна аб’яднаць.
Калі б Беларусь да сёньня захавала сваю старую Унію, дык магла б заслужана ганарыцца
ёю і паказваць усім іншаземцам незвычайныя хрысьціянскія храмы. Сынтэтычная заходнеўсходняя архітэктура, звонку вытрыманая ў эўрапейскіх стылях, і нешта абсалютна незвычайнае ўнутры — лаўкі, арганы і пры гэтым праваслаўная Літургія Яна Залатавуснага пад народныя беларускія сьпевы. Дзе яшчэ ў сьвеце можна ўбачыць і пачуць такое? На сьценах храмаў быў бы фантастычны жывапіс — простыя народныя твары, дабрыня і чысьціня. I невядомы ніводнаму эўрапейскаму мастацтвазнаўцу сынтэтычны заходне-ўсходні канон, калі, напрыклад, арханёл Гаўрыіл бласлаўляе Багародзіцу і рукой (як у грэкаў), і лілеяй (як у Заходняй царкве) адначасова...
Уніяцкая духоўнасьць, уніяцкае мастацтва і ўніяцкая архітэктура — гэта тое, чым беларусы ўзбагацілі сусьветную цывілізацыю, што яны маглі б паказваць адукаванай Эўропе як свой уклад у агульнаэўрапейскую культуру.
Маглі б, каб мелі... Але ня маюць. Ня ведаюць. Ня памятаюць. I, бадай, ужо ня ўспомняць...
* **
За сьценкай — зноў сьпевы правадніцы. Фальшывіць. Гэтым разам яна пяе нешта незвычайнае:
— Я хочу теперь такого, как Путнн...
Во дае! Нядаўна вам у Празе па тэлевізары давялося бачыць гэтага пэрсанажа паломнікам на Афоне. Грэцкі архімандрыт патасна кажа яму:
— Мы чыталі Дастаеўскага... У Расеі столькі дабрыні і любові! Яна сваёй любоўю ўратуе сьвет...
А пэрсанаж песенькі ў адказ:
— Да, да...
Вам у тыя хвіліны скру шна думалася, што Расея некаторых сваіх суседзяў ужо залюбіла да сьмерці, а некаторых іншых якраз цяпер «любіць»... Шчасьлівы той, хто ад гэтых «любоўных» дамаганьняў здолеў адбіцца...
Цягнік тым часам мінае ваколіцы Койданава. Лясы, лясы. У прагалах відаць палеткі са сьвежым зяблівам, калгасныя стагі і сялянскія сьцірты, пахілыя мэндлікі сабранага лёну і чамусьці ня вывезеныя да халадоў валкі саломы. А вось за вакном — вялікае доўгае возера. Прыбярэжныя зарасьці чароту і рэдкія жоўтыя лісткі на паверхні. Кволы ветрык слаба гойдае рабізну амаль нябачных хваляў. На берагах — апалыя дрэвы і дзясяткі машын. Іхныя гаспадары з вудамі сядзяць па берагах. Шмат народу захапляецца рыбалкай, але яшчэ болей проста любіць добра і смачна пад’есьці. Аўтамабілі чакаюць сямейнікаў-здабыўцаў гэтаксама, як і ўвесну чакалі, пакуль тыя садзілі з канём і плугам бульбу...
Недзе там, за лясамі, Дзяржынава — сядзібамузэй жалезнага Фэлікса... У адным зь лістоў да сястры Фэлікс Дзяржынскі прызнаўся, што яго нянавісьць да царскай Расеі фармавалася пад аповеды маці пра зьверствы казакоў у часе ліквідацыі ўніі ў тутэйшых мясьцінах. Сапраўды, ніхто ня ведае, як ягоныя словы і справы адгукнуцца... Цікава, што менавіта Дзяржынскі раён быў абвешчаны польскім нацыянальным у БССР, так шмат там у XIX стагодзьдзі зьявілася палякаў зь беларускімі прозьвішчамі — пасьля наездаў
казакоў. А цяпер, кажуць, і ў самой Беларусі аб’явіліся казакі — «беларускія». Ці не нашчадкі тых, што секлі да сьмерці на цьвінтарах бедных койданаўскіх уніятаў?
Нечаканая думка прыходзіць у галаву... Чаму праваслаўныя краіны — самыя бедныя ў Эўропе? Чаму праваслаўная Грэцыя — найбяднейшая краіна Эўразьвязу?.. Чаму Расея імкнецца ўратаваць сьвет, будучы ня ў змозе ўратаваць мільёны сваіх яшчэ не старых грамадзянаў, целамі якіх цяпер засяваюцца могілкі па ўсёй яе бяскрайняй прасторы?..
3 гэтай імітацыяй справядлівасьці, красы і парадку, бадай, нельга нічога зрабіць. I гісторыю вашай часткі Эўропы цяпер не перапішаш, і народы ўжо не пераробіш. Таму і мае Беларусь ў XXI стагодзьдзі праблемы такія самыя, як і ў XIX або ЎХХ.
Конь, плуг, бульба...
I далей вы — хрышчаны ў праваслаўнай царкве сын і ўнук праваслаўных і пра-пра-праўнук жухавіцка-кожаўскіх уніятаў з ваколіц Міра — робіце сумную выснову і разумееце, што яе нельга, немагчыма адпрэчыць. Можна напісаць дзесяць тамоў з аргумэнтамі супраць і ўсё роўна не абвергнуць дзесяці простых словаў:
Кожны праваслаўны беларус, хоча ён таго ці не, дапамагае Маскве...
...Дык хто там ідзе?.. I што ён нясе?.. I куды?..
2003-2005 гг.
ВЫ ПА МЯЧЫ 3 КОЖАВА
Ліпень 2004 году. Цягнік Масква-Прага пакідае межы роднага Менску. На пэроне засталіся прыгорбленыя разлукай бацькі — яны яшчэ трошку пастарэлі за тыя некалькі месяцаў, што вы ня бачыліся. Ад гэтага асабліва балюча і сумна на душы... Разам з вамі, здаецца, сумуе і прырода. Яна правісла над менскімі гмахамі нізкімі алавянашызымі аблокамі і нават падплаквае касым дожджыкам. Рэдкія буйныя кроплі пакідаюць на вакне вагона даўгія пісягі, і ўскраіны Менску паўстаюць перад вачыма скрозь «касую лінейку» вучнёўскага сшытку. Цяпер хіба такіх прыладаў для «чыстапісаньня» ўжо ня ўбачыш...
Менск за вакном — шэры і сумны. Ліпень, нядзеля, раніца — і амаль нікога навокал. Нізкія аблокі чапляюцца за прамысловыя коміны і высокія навачасныя гмахі ўскраінных вуліц. Большы дождж
быў уначы, муры будынкаў ушчэнт прамоклі і пацямнелі ад вільгаці. А ў гэтую ранішнюю пару — не сказаць каб вялікая непагадзь, у хмарнай столі можна заўважыць нават рэдкія прасьветы. А там, адкуль вецер аблокі гоніць, яны наогул вышэйшыя і сьвятлейшыя. Відавочна, там і ёсьць KaHep дажджу. Але ці ёсьць канец вашаму менскаму суму?..
Вэлюм успамінаў агарнуў душу, калі цягнік, набіраючы хаду, выкаціўся нарэшце з гарадзкіх межаў у кірунку Стоўпцаў... Адно што вока пасьпела выхапіць за вакном звыклы пэйзаж сацыялістычнай Бацькаўшчыны — шырокія калгасныя палеткі, неахайныя ўзбочыны асфальтавых (тым ня менш) дарог, трошку занураныя твары людзей на паўстанках, безьліч драўляных хатаў і нямала ўжо мураваных — выключна безгустоўнай архітэктуры. Нельга сказаць, каб у беларускіх прыватных навабудах зь іхнымі арачкамі, вежачкамі і лесьвічкамі не было стылю: татальная адсутнасьць густу і меры — таксама стыль. Ён і назву мае — кіч, і сваіх адэптаў — разбагацелых дзяцей колішніх вясковых люмпэнаў...
* **
У 60-70-я гады вы часта бавілі летнія школьныя вакацыі ў вёсцы Кожава пад Міром — гэта Гарадзенская вобласьць, Заходняя Беларусь. Вы па бацьку — заходнік. Як, зрэшты, і па маме, проста яе шляхецкія продкі перабраліся ў Менск з Радашкаўска-Вялейскага рэгіёну яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Кожаўская галіна — заможныя заходнебеларускія сяляне. Прадзед Трафім Абла-
мейка меў даволі ворнай зямлі, і выпас, і ладны кавалак лесу з тартачком. Меў таксама дачыненьні з князем Базылём Сьвятаполк-Мірскім — абодва гадавалі коні, абодва прадавалі іх на мірскіх кірмашах. Мудры Трафім перад сваёй сьмерцю і прыходам саветаў у 1939 годзе падзяліў маетнасьць паміж сынамі, і яны нават ня трапілі пад раскулачваньне. Адзін зь ягоных сыноў, ваш дзед Сэрафім, за ўдзел у Мірскім батальёне самааховы быў забраны саветамі ў 1944 годзе ў штрафбат і загінуў праз два месяцы ў Славаччыне. У самаахову ён трапіў, калі партызаны забралі апошнюю карову і не засталося чым карміць траіх дзяцей. Вы сёньня ашчадна захоўваеце яго апошні ліст з Кёнігсбэргу да бабці, напісаны па-беларуску: «Дарагая мая жана Люба...»
Тата вырас бяз бацькі. Бабцю на пачатку 50-х гадоў нейкі камісар у скураной куртцы зь пісталетам у руцэ прымусіў падпісаць паперу аб уступленьні ў калгас, і пасьля калгасны конюх — сын Трафімавага парабка — ніколі не даваў ёй узяць са стайні ейнага ж каня. Гэтак, пэўна, спрацоўвала ў ім народжанае новай уладай пачуцьцё клясавае справядлівасьці...
Прадзед па бабці Любе Зьмітрок Абламейка (у Кожаве кожны трэці — Абламейка) быў выдатным сталяром. Ён рабіў для ўсяе вёскі граблі, зэдлікі, услоны, цабэркі і чоўны. У пачатку 50-х дзед Міця адмовіўся ўступіць у калгас і пражыў жыцьцё паза калектыўнай гаспадаркай імя мясцовага партызана Жалезьняковіча. Ён памёр у 1976 годзе, і ніхто нічога яму ня здолеў зрабіць. Дзед вас любіў, вы днямі праседжвалі ў ягонай майстэрні каля
варштата, шмат што майстравалася разам, і вы яшчэ дзіцём добра авалодалі сталярнай навукай.
Неяк улетку па вёсцы разьнеслася навіна, што каля Міра зьявіўся цыганскі табар. I вы, 7-гадовы хлапчук, упершыню ўбачылі на вясковых дзьвярах замкі — аднекуль іх людзі раптам падаставалі і панавешвалі. I тут жа вы зрабілі наступнае адкрыцьцё: бальшыня замкоў не была замкнутая на ключ. А ключы ад тых, што былі ўсё ж замкнутыя, ляжалі пад ганкамі або акуратна віселі на ўбітых у шулу цьвіках. Праз два-тры дні табар пайшоў сабе далей, трывога была адмененая, і замкі зноў зьніклі. У 70-я гады замкі пачалі зьяўляцца на кожаўскіх дзьвярах часьцей, аж пакуль не замацаваліся там настала. Спачатку іх вешалі незамкнёныя, а пасьля сёй-той пачаў і замыкаць. Як вы разумееце цяпер, тэндэнцыя расла прапарцыйна росту колькасьці люмпэнізаваных калгасных элемэнтаў — вясковых алькаголікаў-жабракоў.
Вы памятаеце Кожава ад часу, калі мясцоваму калгасу не было і 15-ці гадоў. У людзей яшчэ заставалася павага да ўласнасьці — і сваёй, і чужой. А зьявіліся замкі, калі вырасла ўжо цэлае пакаленьне калгасных парабкаў-люмпэнаў, якія пасьля працоўнага дня на калгасным двары ішлі на клюбны падворак гуляць у валейбол і напівацца да паўсьмерці танным віном. Прычым баяліся людзі ня толькі сваіх, але і такіх самых прыхадняў зь іншых вёсак. У гэтых вясковых пралетараў ужо не было гаспадаркі і маёмасьці, якую трэба даглядаць і на якой трэба працаваць. Прынесеная ў беларускую вёску «клясавая барацьба» прывяла да сацыяльнай катастрофы і закончылася тысячамі
чалавечых трагедыяў ды ашаламляльным маральным рэгрэсам.
Нешта падобнае назіралася ў беларускай вёсцы раней толькі аднойчы — у другой палове XIX стагодзьдзя, калі сяляне масава перасталі хадзіць у царкву пасьля ліквідацыі Уніі ў 1839 годзе. Расейскія ўлады павыкідалі з цэркваў арганы, зноў збудавалі іканастасы, загадалі сьвятарам адрошчваць бароды, вучыць расейскі варыянт царкоўнаславянскай мовы і гаварыць казаньні па-расейску. Этнографы, у тым ліку славуты Павал Шэйн, адзначалі глыбокі маральны заняпад беларусаў — сталі вальней паводзіць сябе незамужнія жанчыны, мужыкі пачалі болей піць — цэлы народ выйшаў з-пад маральнага кантролю сьвятароў. Часам п’яныя ў бэльку маладзёны ўвальваліся ў царкву і пачыналі зьдзеквацца з праваслаўнага бацюшкі, чапляліся да ягонага адзеньня і выгляду. Нават праз 40 гадоў пасьля гэтага сьведкі апісвалі поўныя жалю і журбы пахавальныя працэсіі ў беларускіх вёсках, калі ўсёй грамадой, але безь мясцовага сьвятара, сяляне праводзілі на могілкі аднавяскоўца. Нехта старэйшы чытаў малітву, і нябожчыка засыпалі. Так пайшлі з жыцьця цэлыя пакаленьні... Праз 67 гадоў пасьля скасаваньня Уніі, калі на хвалі рэвалюцыі 1905 году расейскі цар падпісаў указ аб верацярпімасьці, адбылася фэнамэнальная рэч — чвэрць мільёна былых уніятаў у Менскай, Гарадзенскай і Віленскай губэрнях перайшла з праваслаўя ў каталіцтва, бо Унія па-ранейшаму была забароненая. Гэта былі ўжо ўнукі і праўнукі
тых, каго навярнулі на расейскую веру ў 1839 годзе.
Толькі стаўшы дарослым і скончыўшы гістарычны факультэт БДУ, вы зразумелі, чаму праз усё XX стагодзьдзе ў Кожаве ў царкву хадзілі пераважна адны жанчыны, дый тое ня ўсе. Мужыкі заставаліся дома...
Да абедзьвюх маральных катастрофаў спрычынілася Расейская імпэрыя.
***
У 90-я гады, калі вы ўжо працавалі ў Празе, адзін беларускі эмігрант расказаў пра свой шок ад сустрэчы з правінцыйнай Амэрыкай. У 1980-я гады гэты беларус пераехаў жыць у Злучаныя Штаты і асеў у невялікім гарадку, амаль вёсцы. Зьдзіўленьню ягонаму не было межаў, калі ён зразумеў, што ў гэтым паселішчы ніхто не замыкае дзьверы. He было межаў і зьдзіўленьню мясцовых, калі ён пачаў іх распытваць пра ўбачанае. A вы, слухаючы знаёмца, не зьдзіўляліся. Вы ведалі, што правінцыйная Амэрыка трымаецца на трох кітах — на глыбокай веры ў Бога, на прыватнай уласнасьці і на павазе да правоў асобы. Прычым апошняе вынікае з двух першых. Гэтыя апірышчы вызнавалі некалі і вашыя суайчыньнікі. Вам пашанцавала сустрэцца з такой рэальнасьцю ў 60-я гады ў заходнебеларускай вёсцы раней, чым яе канчаткова выкаранілі на вашай Бацькаўшчыне.
***
Вы неяк апынуліся ў гасьцях у аднаго праскага знаёмца. Выпадкова там аказалася і расейская
сямейная пара з Масквы — прыстойныя людзі, муж — буйны бізнэсмэн-будаўнік, жонка — хатняя гаспадыня, філёляг. Сядзелі зь віном на першым паверсе праскага дому. Вокны і адчыненыя дзьверы выходзілі проста на брукаваную тэрасу каля дому, а далей — невялікая паляна і плот. За плотам дарога і ходнік. I раптам расейка спытала:
— А што ў вас кратаў на вокнах няма? Як жа вы тут жывяце ў страху?
Гаспадар адказаў, што ў Празе гэтак збольшага ўсе жывуць, толькі багатыя ставяць сабе электронныя ахоўныя сыстэмы, бо, відаць, сапраўды маюць што ахоўваць. Расейку перасмыкнула, і яна заявіла, што ніводнае ночы ў тым доме не засталася б. Пасьля яе муж расказаў, што, маючы добры джып, ён возіць з сабой зброю, каб абараніцца ад магчымых налётнікаў-выкрадальнікаў машыны або нападнікаў па дарозе ад стаянкі дадому. Прысутныя зьдзівіліся і сказалі, што ў Празе ўначы хадзіць абсалютна бясьпечна, але, убачыўшы зьбянтэжанасьць маскоўцаў, пастараліся супакоіць гасьцей, маўляў, у Празе таксама хапае кватэрных крадзяжоў. Зрэшты, тут жа мусілі прызнаць, што паводле статыстыкі бальшыню такіх злачынстваў робяць цыганы ды іншаземцы з усходу...
* * *
У гэты свой прыезд вы з братам наведаліся ў Карэліцкі раён, у бацькава Кожава да хросных. Там пакуль сытуацыя не такая безнадзейная, як на ўсходзе краіны.
Ваша хросная цётка Маня пачала завіхацца каля стала. Вы з братам папрасілі «падсмажыць
яечню», але хросная раптам сказала, што цяпер у печы ня паліць.
— А што, газавай пліты няма?
— Анёж, ёсьцека.
— Ну дык падсмажым на пліце...
I тут цётка пачынае завіхацца болей увішна, нават мітусьліва, у вочы не глядзіць, і раптам безь вялікай ахвоты выдае сапраўдную прычыну нежаданьня «смажыць яечню»:
— Я ня ведаю, як гэто робіцца...
Вы кажаце:
— Проста, на патэльні разаб’ем яйкі...
Цётка з палёгкай:
— А-а, дык вам яйка сьпячы?!... За-араз во, я хутка...
«Смажыць яечню» і «пячы яйка» — не адно і тое ж для людзей з ваколіц Міра. Калізія «гарадзкой» і натуральнай беларушчыны...
Пасьля вячэры вы ідзяце да братавай хроснай, цёткі Тані. Там сустракаюць цётка, яе муж дзядзька Барыс і сын Коля — ваш брат у трэцяй стрэчы. Нейкі час стаіце ў двары, абменьваецеся навінамі. Яны гавораць на трасянцы, але зь вельмі невялікім дамешкам русізмаў. Пасьля вы адыходзіцеся ўбок з Колем і працягваеце гаворку ўтрох. Коля пераходзіць на літаратурную беларускую мову — калгасны вартаўнік, былы зваршчык, 32 гады, выпускнік сярэдняй школы ў Трашчычах пад Міром — роднай вёсцы навукоўца і пісьменьніка архімандрыта Лява Гарошкі, sama­ra далёкагасваяка. Коля кажа «рабеце», «ідзеце»... Просіць маці сфатаграфаваць вас трох і, зьвяртаючыся да яе, пераходзіць на трасянку: «Мамо, я за-
раз аб’ясьню...» У размове з вамі ў яго праскоквае «апрэль», і ён тут жа тлумачыць: «Гэто красавік».
Ніякіх праблемаў, ваш Коля, Кока па-вясковаму, адрозьнівае два варыянты мовы — гутарковы і літаратурны, ня блытае іх і дасканала валодае абодвума. Падобнае вы сустракалі шмат разоў і ў іншых мясьцінах Заходняй Беларусі, напрыклад, на Мядзельшчыне гадоў 15-20 таму. Для беларускай вясковай моладзі, выпускнікоў беларускіх школаў, трасянка і беларуская мова — розныя рэчы.
Нягледзячы на татальнае п’янства і галечу, Кожава, як і навакольныя вёскі, жыве. Праз усё лета і на выход ныя ў іншыя поры году вёска напаўняецца народжанымі ў 60-я гады людзьмі, якія са сваімі амаль дарослымі дзецьмі прыяжджаюць зь Менску ды іншых гарадоў дадому, да бацькоў і да родных магілаў.
Вы прайшліся па некалькіх вуліцах даволі вялікага сяла — Кожава мае 260 двароў. Шаляваныя хаты па-ранейшаму акуратна даглядаюць і фарбуюць, у мураваных дамах — белыя бляшаныя дахі, у драўляных — таксама, толькі дзе-нідзе засталася счарнелая гонта. Вы са зьдзіўленьнем згледзелі некалькі абабітых дэрматынам дзьвярэй. Раней іх знутры зацяплялі саломай і абівалі радном ці клятчастымі дзяругамі. Немалыя ўжо і ў часы вашага дзяцінства вязы на галоўнай вуліцы разрасьліся яшчэ болей і вышай, у іхнай засені насупраць дому хроснай самотна прытулілася замшэлая студня з драўлянай стрэшкай. На ўезьдзе ў Кожава з боку Жухавічаў — праваслаўная зашклёная каплічка з абразом і агароджай, упры-
гожаная ручнікамі і штучнымі кветкамі. Такая ж самая стаіць і пры ростанях, дзе галоўная вуліца разыходзіцца на дзьве, адна зь якіх вядзе на Радунь і Мір, а другая — на Вушу і Трашчычы. Якраз гэтая апошняя за вёскай мае адгалінаваньне і на Цетру, дзе ў лесе можа было вёдрамі зьбіраць гарэхі. Ля цятранскай дарогі — кожаўскія могілкі з драўлянай каплічкай-цэркаўкай. Там ляжаць многія пакаленьні вашых продкаў, і шмат якія магілы падпісаныя руска-беларускай трасянкай і да таго ж з кожаўскім «оканьнем»...
Па дарозе на Вушу — невялікі масток над рэчкай Цятранкай і яшчэ адна дарога на Цетру. За часамі пана Абламовіча берагі Цятранкі былі аплеценыя лазой, і кожаўскія дзеці за гэтымі плятнямі лёгка лавілі сонных уюноў — смачную рыбу бяз костак. У часы вашага дзяцінства ў рэчцы Вуша, на якой стаіць Кожава, рыбу лавілі «седзячка». На плыткім месцы чалавек сядаў на водарасьці, заграбаў іх сабе паміж ног, прамацваў і выкідаў на бераг знойдзеную рыбу. Зусім маленькім хлапчуком вы бегалі па беразе і зьбіралі рыбу, выкінутую бацькам і дзядзькамі, а падросшы, лавілі «седзячка» і самі. У канцы 70-х гадоў рыба ў Вушы зьнікла — яе глушылі выбухамі, нішчылі электрычнасьцю, а з калгасных палёў у рэчку цякла плынь хімічных угнаеньняў. Цяпер калгасы заняпалі, рыба зьявілася зноў, і яе зноў ловяць вёдрамі — плоткі і акуні, язі і яльцы, ліны і мянькі, а таксама сялява, самы і шчупакі.
Зь дзяцінства помняцца, як тады здавалася, загадкавыя ў сваёй пракаветнасьці назвы мясьцінаў вакол Кожава — Ждан, Маргі (Марге
па-мясцоваму), Глінішча... Цяпер вы ведаеце, што ў Глінішчы была цагельня, а зямельныя надзелы мералі раней на маргі... Ждан — прыгожая назва. Наогул гэта старое славянскае імя, можа там нейкі Ждан утапіўся, бо рэчка ў тым месцы глыбокая і пакручастая, на выгінах — хуткая плынь... Ідучы ў Маргі, вы заўсёды з трымценьнем сэрца праходзілі паўз хату таямнічай гарбатай Маланьні, якая жыла адна і амаль ні з кім не кантактавала.
Цяпер, часам, з замілаваньнем успамінаюцца і кожаўскія мянушкі. Апрача прозьвішчаў, кожны род ці вялікая сям’я мела мянушку — Бабаневы, Карнозавы, Апрыштыкавы, Базылькавы, Санькавы, Чайчыны, Сялявы... Мелі мянушкі таксама асобныя людзі — Пыха, Лададэй, Фрэйка... А нехлямяжага і марудлівага чалавека там нязьменна звалі ванзэлкам... Успамінаеце вы і проста цікавыя кожаўскія слоўцы. Скацуны (блохі), каўнярцы (манжэты), гаптачка (пятля ў кашулі ды іншым адзеньні), гелачка (кукса валасоў на галаве ў кабеты). Рачнога печкура ў Кожаве называюць келб, а вадзянога пацука — бац. У пачатку 1980-х вы склалі кожаўскі слоўнік зь некалькіх сотняў такіх моўных пэрлінаў. Дзе ён цяпер?
За часамі вашага маленства ў Кожаве не было свайго фэсту, і вы з хлопцамі мусілі хадзіць у недалёкія Жухавічы на фэст тамтэйшы. Заляцаньні да мясцовых дзевак часта канчаліся бойкамі і нават разанінай. Фэст звычайна ладзіцца на парафіяльнае сьвята, а Жухавічы якраз і былі цэнтрам парафіі, да якой належыць Кожава. Царквы ў Кожаве так і не зьявілася, a вось свой фэст вашыя раўналеткі завялі. Гэта над-
звычайная зьява — у 90-я гады XX стагодзьдзя ў заходнебеларускіх вёсках яшчэ ўзьнікаюць новыя фэсты. Прычым са строгім захаваньнем традыцыі. Замаўляюцца музыкі, выбіраецца роўная прастакутная пляцоўка, на пэрымэтры якой укопваюцца высечаныя недзе маладыя бярозкі... I на фэст прыяжджаюць усе выхадцы зь вёскі, нават зь іншых краінаў...
Шкада толькі, што навачасныя карэліцкія музыкі пад сынтэзатар сьпяваюць ужо выключна расейскую nancy...
Успомніліся вам і даваенныя фэсты ў Заходняй Беларусі, пра якія вы ведаеце зь літаратуры. Сэнатар Васіль Рагуля, які паходзіў з тутэйшых мясьцінаў, апісаў жорсткасьць і лютасьць п’яных пабоішчаў, што ўчыняла на фэстах заходнебеларуская моладзь у часы II Рэчы Паспалітай. Пасьля Першай сусьветнай вайны і расейскай рэвалюцыі адбыўся дэмаграфічны выбух. Адукацыя была слабая, дзецца асабліва не было куды, і вось маладзёны пілі ды адчайна мардавалі сваіх жа аднагодкаў, забіваючы іх каламі і нажамі за кожную правіну, за прыгожую дзеўку або і зусім без прычыны. Польская крымінальная паліцыя зьбівалася з ног і ледзьве давала рады. А пасьля надарылася Другая сусьветная вайна, і тыя ж маладзёны, не пасьпеўшы праз хуткі наступ немцаў трапіць у Чырвоную армію, пайшлі часткова ў паліцыю, а часткова ў партызаны, і надалей зводзілі рахункі з былымі сваімі супернікамі і крыўдзільнікамі. А таксама зь іхнымі сем’ямі... Немцаў на вёсцы амаль не было — ваявалі свае са сваімі. Таму Васіль Быкаў і назваў падзеі ў акупа-
ванай Беларусі грамадзянскай вайной... А пачыналася ўсё з п’яных разборак на фэстах...
***
Ужо некалькі гадоў вы адчуваеце раздражненьне і стрэс падчас паездак у Менск. Фізычна вы жывяце ў Празе, але, працуючы на «Свабодзе», эмацыйна застаяцеся ў Беларусі. У Празе вы чужы, а прыехаўшы ў Беларусь, адчуваеце, што і тут — ужо ня свой. Вы — паміж. Вы, вядома, разумееце, што, нагледзеўшыся на жыцьцё багатай Эўропы, зашмат патрабуеце ад сваёй краіны, але таксама разумееце і тое, што некаторыя вашы закіды да сваіх людзей зусім не максымалісцкія.
Некалькі гадоў вам не давала спакою адна акалічнасьць. Ходзячы падчас службовых выправаў у Менск на працу, вы бачылі каля Палацу Рэспублікі і рэстарану «Журавінка» шмат дарагіх аўтамабіляў, а таксама іхных гаспадароў і гаспадыняў. Усе яны мелі нешта няўлоўна агульнае. Але што? Яны хадзілі, стаялі, сядзелі, гаварылі ў тэлефон, праходзілі міма, ад’яжджалі, прыяжджалі, глядзелі навокал, на людзей і на вас. I толькі ў гэты прыезд вы зразумелі, у чым праблема, што вам замінала. Гэтыя людзі на «Audi-ТТ» і BMW-Z3, на дарагіх джыпах і кабрыялетах нікога і нічога ня бачаць вакол сябе. Яны глядзяць на чалавека і адначасова як бы празь яго. Калі глядзець, то можна нешта і ўбачыць. Вы здагадаліся, што ня ўсе гэтага хочуць. Асабліва пасьпяховыя. Няўжо браточкі саромеюцца свайго посьпеху? Зразумела, не. Проста так зручней.
Іншая рэч — астатнія пласты грамадзтва, традыцыйна больш маральныя за бізнэсмэнаў. Людзі разумовай працы і творчая эліта. Гэтым цяжэй, бо яны слабейшыя і менш абароненыя ў жыцьцёвым і сацыяльным пляне. Іхная доля — або калябарацыя, або маргінальны пратэст. У Беларусі большасьць выбрала калябарацыю, меншасьць — пратэст, а некаторыя інтэлектуалы — разумніцкі скепсіс і цынізм. Вы не зайздросьціце нікому...
I вось неяк, стоячы каля самай пачварнай спаруды новага Менску — Палацу рэспублікі — і пазіраючы на тлумы бесклапотных людзей вакол, вы раптам зразумелі ашаламляльную рэч:
Беларусь перажывае трэцюю маральную катастрофу за апошнія 150 гадоў. Гэтая катастрофа — апошняя, бо цяпер тут дазволена ўсё. I посьпех у такой краіне — амаральны.
У краіне, будучыня якой пад пагрозаю, праблемы з маральлю. Кожны гвалт над незалежным грамадзтвам і кожны посьпех на фоне гэтага гвалту — амаральны. Так званая эліта Беларусі — амаральная. Клопат пра дзяцей, жаданьне абараніць іх і даць ім лепшае, чым мелі самі, жыцьцё, — гэта не мараль. Пра бясьпеку і дабрабыт патомства дбаюць і вавёрка, і воўк, і мядзьведзь. Гэта інстынкт.
Мараль — гэта адказнасьць ня толькі за сябе і за сваякоў, мараль — гэта яшчэ і абавязак перад грамадзтвам, перад краінай, мараль — частка культуры, яна ўгрунтаваная на веры. Сёньняшняя эліта — гэта сярмяжныя, малаадукаваныя пост-сяляне і пэўная частка пазбаўленых культуры і маралі гараджанаў — прадукту савецкага сацыялістычнага гораду. Цынізм, хцівасьць,
абыякавасьць да краіны і яе людзей, канфармізм і больш нічога. Ані культуры, ані нармальнай адукацыі. Таму і ставяць на праспэктах помнікі бульбе, не разумеючы, што ўшаноўваюць такім чынам сваю каляніяльную мінуласьць.
Беларусы атрымалі магутную прышчэпку амаральнасьці. Амаральны посьпех чыноўніка, які займае пасаду, мае шыкоўныя дом і машыну, вучыць дзяцей за мяжой і не заўважае таго, што робіцца навокал. Амаральны посьпех афіцэраў, якія зьбіваюць людзей. Амаральны посьпех бізнэсоўцаў, якія бавяць вольны час на канцэртах расейскіх зорак і на трыбунах хакейных арэнаў. Амаральны посьпех журналістаў... У краіне — бяда, і рабіць выгляд, што бяды няма, — амаральна. Амаральны, урэшце, сам посьпех такой краіны.
Прырода дзяржавы мае супярэчлівы характар. Даўно вядома, што на міжнароднай арэне дзяржавы паводзяцца як прымітыўныя, амбітныя і зайздросныя людзі — гэта зьнешняя функцыя дзяржавы і яе зьнешні імідж. Другі бок «дзяржаўнага мэдаля» — стаўленьнедасваіхграмадзянаў. Тутдзяржава павінна быць і шмат дзе ёсьць клапатлівай і справядлівай маці — іншымі словамі, для сваіх грамадзянаў дзяржава справядлівая, клапатлівая і шчодрая. Навонкі — дзяржава нахабная, унутры — яна саромеецца. Так ёсьць у старых дэмакратыях сьвету, найперш у Эўропе. У Беларусі дзяржава мачаха, нават вораг — крывадушны, драпежны і карысьлівы.
У Беларусі амаль усіх прымусілі пераступіць нябачную маральную мяжу, а тыя, хто непасрэдна павінен маральнасьць дапільноўваць, — або дапа-
магаюць гэтую мяжу пераступаць, або маўчаць. Гэта Царква і Касьцёл. Ад Рускай Праваслаўнай царквы вы нічога не чакаеце. РПЦ заўсёды была патрыятычнай структурай, і нацыянальны расейскі інтарэс прывёў яе да маральнага згаршэньня. Ведаючы гісторыю Ўсходняй Эўропы апошніх 50-ці гадоў, можна было б нечага чакаць ад Касьцёлу. Але і Касьцёл у Беларусі маўчыць.
Герархі быццам ня ведаюць, што згодніцтва завецца кампрамісам толькі напачатку — другая палова гэтага шляху ўжо называецца здрадай.
У галаве сам сабой усплывае ўласны верш 20гадовай даўніны — адчны ўздых наіўнага і шчырага юнака.
Захінуся ціхаю самотай, Узгадаю пра сваю журбу I адчую, як рукой дрыготкай Вабіць ноч мяне у сховы сну.
Iзасну я, і ўбачу восень Шэрыя, прамоклыя палі, Нейкі скрыгат, стогн, і хтось галосіць У прадвечных пушчах, векавых.
Будзе сьніцца мне апалая каліна, Шоргат лісьця, шэры небакрай I нуда, што хіліць вершаліны, Што абняла мой панылы край.
Буду йсьці калюжнаю дарогай Паўз замглёныя, зьдзічэлыя палі Міма рэштаў хутару старога He відаць, ці жыў там хто калісь.
Буду доўга йсьці, пакуль не павалюся Тварам ў набрынялы, зьдзірванелы дол. I калі навокал азірнуся,
Зразумею я, куды прыйшоў.
Я убачу крыж каля дарогі, Агарнуты мокрым ручніком, I таго, хто кожны дзень, нябога, На крыжы канае пад дажджом.
I тады я закрычу ў адчаі -
Знак бо гэта мне і краю маяму.
А з крыжа пачую голас ціха-дбайны:
«Што ж забылі пра мяне? Я вас люблю...»
I тут жа ўспомніўся іншы верш, пачуты ў Менску па радыё. Нейкая, паводле ўласнай прэзэнтацыі, «карэнная мянчанка», што працуе цяпер лесьніком і практыкуецца ў фотамастацтве, выставіла свае «працы» ў сталіцы і падчас інтэрвію на выставе прачытала ўласны верш. Вам асабліва запомніўся адзін радок:
«Сгугцается туман, собакн где-то брешут...»
Слова «брехать» у расейскіх слоўніках мае азначэньні «обл.», «прост.», а ў «рускай» «паэткі» зь Менску — яно паэтычнае і высокае. Бедная «карэнная мянчанка» і цяперашняя палясоўшчыца. Яе вершы не адрозьніваюцца ад бачанага вамі па беларускай тэлевізіі плякату на праўленьні калгасу ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласьці — «Честь н слава хлебаробу...»
Ці стане беларусам некалі сорамна за тое, што яны зрабілі з краінай, з сабой і з будучыняй сваіх дзяцей?
***
Цягнік ляціць на захад. За плячыма засталася ціхая Гарадзея з прывакзальным пляцам і двухпавярховым унівэрмагам. Вам заўсёды падабаўся гарадзейскі вакзал — стары, польскі, з высокім ламаным дахам і гадзіньнікам, які вечна спазьняецца. У тамтэйшым унівэрмагу ў савецкія часы можна было купіць дэфіцытнае ў Менску замежнае адзеньне ці абутак... Прамінаюць за вакном сялянскія сады і гароды. Раней там можна было паласавацца белым налівам, ранэтам і антонамі. Дзе гэтыя гатункі цяпер?..
Прамінуліся ўжо і Баранавічы. За вакном пачалася разьлеглая перадпалеская роўнядзь — паплавы з купінамі асоту і крапівы, бясконцыя тарфянішчы, прарэзаныя мэліярацыйнымі равамі. Якраз за Баранавічамі да вас прыходзіць пачуцьцё нізіны — вы гледзіце за вакно і адчуваеце, што долы вакол ня толькі роўныя, але і нізкія. Але якая розьніца! Усё роўна так хочацца раптам аказацца не ў вагоне, а па той бок шыбы — на мілых зь дзяцінства паплавах, адчуць ні з чым не зраўнаны водар цёплай зямлі, роснай травы і ссохлага бадыльля. Так хочацца зноў стаць пастушком і выгнаць на бабуліну радоўку чараду за рэчку, а ў кішэні будзе ляжаць загорнуты ў газэту падвячорак — хлеб, сала і цыбуля... Пасьвіць каровы і авечкі з пугай і ражком тады было адказна і страшнавата, а цяпер зрэдчас не зашкодзіла б, ды няма на чыю радоўку пайсьці...
У калідоры вагону расейскія дзеці з суседняга купэ ўчынілі спаборніцтва — хто каго лепш ап-
люе. Пляваліся паўгадзіны — бацькі не зважаюць. На прыпынку ў Берасьці паўз ваш цягнік праяжджаў іншы. Хлопчык закрычаў:
— Ура, даплюнуў!
Бацькі маўчаць, іншыя пасажыры — таксама. Магчыма, кожны вырашае схадзіць у прыбіральню ў іншы бок, каб ня ўквэцацца ў дзіцячую сьліну. Вы задумваецеся над пытаньнем: абыякавасьць бацькоў да брыды — гэта іхная чалавечая ці нацыянальная якасьць?
...А вось і гудок. Вагон памалу кранаецца зь месца. Цягнік Масква-Прага пакідае межы роднай краіны і няроднай дзяржавы-мачахі. Будынак берасьцейскага вакзалу застаецца ззаду, наперадзе — мост праз Буг. Вы апошні раз гледзіце ў хмарную далячынь — недзе там, на пагорках, раскінуў свае сацыялістычныя бэтонныя гмахі прамоклы Менск. На ягоных бязьлюдных вуліцах пад алавяна-шызымі аблокамі і касым дожджыкам засталіся прыгорбленыя разлукай бацькі — яны яшчэ трошку пастарэлі за тыя некалькі месяцаў, што вы ня бачыліся. I ад гэтага асабліва балюча і сумна надушы...
2004-2005 гг.
ВЫ ЗНОЎ БАЧЫЦЕ НЁМАН
Жнівень 2005 году. Дзьве падзеі па дарозе цягніком з Прагі ў Менск прымушаюць вас адарвацца ад чытаньня або пісаньня. Гэта перасячэньне Бугу і Нёмна. Перасякаючы Буг, вы адчуваеце хваляваньне і сум, бо пад коламі цягніка — векавая мяжа. Векавая не сваім сёньняшнім геаграфічным разьмяшчэньнем, але сваім спрадвечным сэнсам і значэньнем. Яе сэнс — у разьмежаваньні цывілізацыяў. Вы ўсё болей разумееце, што за адпушчаны вам на зямлі час гэтая мяжа ня зьнікне. Як ня зьнікне і пачуцьцё прыкрасьці ад усьведамленьня, што мяжа ўсё яшчэ ляжыць на захад, а не на ўсход ад Менску.
Зусім іншыя пачуцьці агортваюць вас пры набліжэньні цягніка да Стоўпцаў. Наперадзе Нёман — вашая сакральная рэчка. Сэрца пачынае біцца часьцей, у душы — трапяткая ўзьнёсласьць і хваляваньне. Вы, як заўсёды, станеце каля вакна,
бо ніколі не мінаеце Нёман седзячы. Цягнік загрукае коламі па мэталёвых канструкцыях мосту, на некалькі імгненьняў вочы выхапяць на пляскатым утравелым поплаве вузкія нёманскія лукавіны зь нізкімі берагамі. Лукі бліснуць спакойнай плыняй вады і схаваюцца за рэдкімі, парослымі асакой купінамі тарпы — гэтак у тых мясьцінах называюць торф. Праз адчыненае вакно вы ўдыхняце знаёмы з маленства пах прывялае нёманскае пакошы. I ўсё... I вы каторы ўжо раз скажаце нейка.му прывіднаму суразмоўцу побач, што тут — толькі пачатак Нёмна, а далей ён шырокі і паўнаводны, са стромымі берагамі і нават суднаходны... Нашто апраўдвацца?
Нёман застаецца ззаду, і вы чарговы раз дзівіцеся незразумеласьці той падзеі, якую толькі што перажылі. Адкуль хваляваньне, у чым сакрэт? Вы разумееце, што адказ — у паводзінах sa­mara бацькі, які ставіўся і ставіцца да Нёмна як да чагосьці вялікага і значнага. Гэтае стаўленьне ён перадаў і вам. У 60-70-я гады вы часта езьдзілі са Стоўпцаў аўтобусам у бацькаву вёску Кожава пад Міром. I вось кожнага разу, калі аўтобус па старой берасьцейскай шашы набліжаўся да Нёмна, бацька пачынаў хвалявацца, вочы яго блішчэлі, і ён казаў: «Глядзі, сынок, зараз будзе Нёман... Зараз... Зараз... Вось ён». Вы глядзелі на ўсе вочы і таксама хваляваліся. Зьяўлялася звычайная рэчка з выгінастымі лучкамі ды парослымі чаротам і аерам берагамі — не шырэйшая за Вушу, якая цячэ паўз Кожава. Маштаб і значнасьць ракі, што праўда, падкрэсьлівалі супрацьпаводкавыя валы, якія агіналі аўтамабільны і чыгуначны масты.
Агулам жа вялікага ўражаньня рэчка не пакідала. Але хваляваньне было заўсёды, як ёсьць яно і цяпер.
У 60-70-я гады песьня «Нёман» на словы Анатоля Астрэйкі і музыку Несьцера Сакалоўскага была ў вашым доме застольнай. Яе заўсёды сьпявалі сваякі і госьці, беручы чарку з нагоды народзінаў ці іншага сьвята. У 60-я гады абодва масты празь Нёман у раёне Стоўпцаў ахоўвалі людзі з карабінамі — тады яшчэ баяліся дывэрсіяў заходнебеларускіх нацыяналістаў ды іншых «лясных братоў». Ад дажджу і ветру людзі з карабінамі хаваліся ў вартавых будках, а падыходы да мастоў былі перакрытыя калючым дротам. Тыя будкі ў канцы 1980-х пачалі былі занепадаць, але ў апошнія гады, езьдзячы празь Нёман, вы заўважылі, што яны зноў сталі дагледжаныя, пафарбаваныя і закратаваныя, а ладныя кавалкі зямлі на падыходах да чыгуначнага палатна каля ракі зноў абцягнутыя калючым дротам. Ад каго ахоўваюць мост цяпер?
Цягнік імчыць далей, і вы маеце час спакайней паразважаць пра Нёман і сваё стаўленьне да яго. Толькі тры рэчкі ў Беларусі далі назвы цэлым рэгіёнам вакол іх — Панямоньне, Падзьвіньне і Падняпроўе. He выпадкова, што Беларусь узьнікла на абшары паміж гэтымі рэчкамі, як не выпадкова і тое, што дзьве зь іх цякуць на захад і адна — з усходу на поўдзень. Рэчкі містычна вызначаюць арыентацыю народу і краіны. Як відаць з гісторыі і сучаснасьці, рознай арыентацыі трымаюцца і палітыкі, якія нараджаюцца ў басэйнах трох вялікіх беларускіх рэчак. У Панямоньні ўзьнікла галоўная беларуская дзяржава — балта-
славянскае Вялікае Княства Літоўскае. Рэакцыя вашага бацькі — генэтычная і цалкам натуральная для балта-славянскага чалавека. Як жа яшчэ да Нёмна могуць ставіцца людзі, чые продкі стагодзьдзямі жылі ў Панямоньні? Нёман ня толькі злучае славянскую Беларусь і балцкую Жмудзь тэрытарыяльна, ён за мінулае тысячагодзьдзе злучыў іх і крэўна, у кожным жыхары рэгіёну.
Некалі вялікі знаўца антрапаніміі акадэмік Мікола Бірыла на вашую просьбу расказаць пра паходжаньне прозьвішча «Абламейка» адказаў хутка і ўпэўнена:
— Усё вельмі проста. Ваша прозьвішча — славяна-балцкае. Суфікс «-эйка-ейка» — балцкі, літоўскі. Корань «аблам» або «аблама» — славянскі. «Абламай» у старабеларускай мове называлі аблямоўку кажуха, парослы кустоўем схіл і аблогу замку.
Тады ягоны адказ зьдзівіў. I толькі пазьней вы зразумелі, якія мы блізкія зь летувісамі. Ваш брат сябраваў у войску са жмудзінам. Абодва панямонцы — адзін з Гарадзеншчыны, другі з Ковеншчыны — Андрусь Абламейка і Валдас Рамейка...
У Панямоньні ў XIII стагодзьдзі Беларусь ненадоўга стала каралеўствам, калі вялікі князь Міндоўг каранаваўся ў Наваградку. Думаючы пра карону, якую Папа Рымскі дасылаў Вітаўту і якую палякі падступна перахапілі, каб ня даць ВКЛ стаць каралеўствам другі раз і выйсьці з-пад іхнага ўплыву, вы раптам успамінаеце заяву беларускага пасла ў Польшчы. У ліпені 2005 году пасол у інтэрвію польскай газэце сказаў, што Беларусь —
адзіная суседка Польшчы, зь якой у яе ніколі не было канфліктаў і спрэчак. Бедныя людзі! Як яны жывуць? Як ім няўтульна адчуваць сябе прыналежнымі да такога нікчэмнага, спрадвеку падбітага і забітага сярмяжнага люду з каўтуном пад шапкай-аблавухай і дранымі лапцямі на нагах! Калі свайго нічога няма, міжволі захочацца ў Расею, каб хоць Пятром I ганарыцца ці перамогамі Суворава.
Пасол не адукаваны ў гісторыі краіны, якую прадстаўляе. Ён ня ведае пра геройскі чын Давыда Гарадзенскага, пра векавыя спрэчкі, інтрыгі ды крывавае процістаяньне ў XIV-XV стагодзьдзях паміж Беларусьсю і Польшчай. Польшча спрабавала з дапамогай дынастычных уніяў пазбавіць ВКЛ манарха і самастойнасьці, але кожнага разу пасьля чарговага абраньня вялікага князя на польскага караля паны-рада парушалі дамову і абіралі сабе новага Гаспадара. Пасол таксама забыўся на Заходнюю Беларусь зь «бесканфліктным» суіснаваньнем палякаў і беларусаў, як забыўся ён і на Беларусь Савецкую, дзе ад 1921 году да 1945 галоўным дзяржаўным сьвятам было 11 ліпеня — «Дзень вызваленьня Менску ад белапалякаў». Даўно, відаць, у беларускай тэлевізіі не паказвалі даваенны яшчэ фільм Юрыя Тарыча «11 ліпеня»...
...Шмат чаго адбылося каля берагоў Нёмна. I са сваімі генамі ніхто нічога ня можа зрабіць — дакладней, зь іхным голасам і поклічам. I таму вы кожнага разу стаіце ля вакна, хвалюецеся, чакаеце, а пасьля ўбачанага «Сівога Бацькі» заўсёды пачынаеце ціха напяваць мэлёдыю песьні Несьцера Сакалоўскага... I калі вы едзеце не цягніком,
але машынаю, дык на такі выпадак у вас прыхаваны дыск «Я нарадзіўся тут» з новай вэрсіяй тае магутна-вусьцішнае, стыхійнае песьні пра Нёман.
***
Падарожным суразмоўцам вы сваіх пачуцьцяў не паказваеце, проста выходзіце ў патрэбны час з купэ. Падарожнікаў не абыходзіць ані Нёман, ані Давыд Гарадзенскі, ані Вітаўт Вялікі... Ім ідзецца пра зусім празаічныя, але таксама спрадвечныя справы — як выжыць, як пракарміць сям’ю. Гэтым разам з вамі едзе швачка з Брна. Родам са Жлобіна, паводле адукацыі — мадэльер адзеньня. Яе атэлье-кройня ў Жлобіне празь вялікія падаткі збанкрутавала. Здольная і энэргічная кабета мусіла ад’ехаць у Чэхію і наняцца швачкай у чужы бізнэс. Яна так спадабалася гаспадыні, што тая ёй аформіла афіцыйны дазвол на працу і від на жыхарства. Перад ад’ездам дадому беларуска мусіла ўзяць другую працу — прыбіральніцай на кухні, празь ператамленьне і недасып некалькі разоў траціла прытомнасьць. Накупляла дзецям поўныя торбы адзеньня і пачастункаў.
Другім падарожнікам быў 26-гадовы хлопец зь Берасьця. Прыехаў у Чэхію з турыстычнай візай на тыдзень і застаўся на паўгода зарабіць грошай на будоўлях. Віза была пратэрмінаваная, хлопец хваляваўся, камечыў у руках тысячу корунаў (каля 40$), спадзяваўся даць чэскаму памежніку хабар, каб той не паставіў у пашпарт штамп аб дэпартацыі. Пакуль цягнік дайшоў да чэскапольскай мяжы, вы пасьпелі пагаварыць. Вы пыталіся пра эканамічнае становішча ў Берасьці,
хлопец адказваў, што ня надта... «Вось аб’яднаемся з Расеяй, можа троху лепей стане...»
Нарэшце мяжа. Хлопцу не пашанцавала, тысяча корунаў не дапамагла — хабару не ўзялі. Як ён ні канькаў: «Па-ан, ну па-ан...», зь цягніка яго зьнялі для афармленьня дэпартацыі. А вы так і не пасьпелі яму, беднаму, сказаць, што суседзямлетувісам, напрыклад, дэпартацыя з Чэхіі не пагражае, бо ім не патрэбныя візы, а значыць, няма чаго пратэрміноўваць. Калі б Беларусь уваходзіла ў Эўрапейскі Зьвяз і НАТО, візы ў бальшыню краінаў сьвету не былі б патрэбныя і беларусам, і ён, берасьцейскі жыхар, езьдзіў бы сабе працаваць па ўсёй Эўропе там, дзе хоча, бо ў Эўразьвязе амаль паўсюль — свабодны рух капіталаў і рабочай сілы. Але хлопец марыць пра аб’яднаньне з Расеяй, каб афармляць візы заўсёды і ва ўсе краіны...
Каўтун на галаве вылечыць можна, а як вылечыць каўтун у галаве?
***
3 думкамі пра неадукаванага пасла і хлопцанебараку вы прыяжджаеце ў Менск. На вакзале заўсёды ўспамінаецца савецкае рэха, якое ніяк ня сьціхне паміж рэек беларускай чыгункі. Штораніцу, калі з Масквы прыбывае цягнік № 1 (!), з дынамікаў вакзалу сталіцы сувэрэннае Беларусі бразгае нешта накшталт «Маршу пераможцаў», a праваднікі ў вагонах «галоўнага» цягніка, урачыста апранутыя ў белыя кашулі з гальштукамі, становяцца ў праходах і выгукваюць: «Товарніцн пассажнры, поезд прнбывает в город-герой Мннск!»
СССР распаўся толькі дэ-юрэ, дэ-факта ён жыве, і ня толькі ў галовах чыгуначнікаў... Праклятая саветчына як касьмічнае выпраменьваньне працінае ўсё навокал — усю вашую краіну і яе людзей. На гэтай тэрыторыі яна точыцца з фасадаў і завугольляў, падае з дажджом, прылятае зь ветрам, паланяе думкі і волю. Беларусы ня хочуць быць суайчыньнікамі, яны прагнуць заставацца землякамі. Гонар краіны ратуюць адзінкі, «чэсьць рэспублікі» — мільёны...
На прывакзальным пляцы вы заўважаеце некалькі шыкоўных турыстычных аўтобусаў заходніх марак. На адным намаляваныя два ордэны Леніна і вялікі надпіс «Дважды ордена Леннна Мннская область». Можна сабе ўявіць, што вось выяжджае такі аўтобус за межы Беларусі... А там пытаюцца: каго рэпрэзэнтуеце, людцы, на пачатку XXI стагодзьдзя, у 2005 годзе, якую краіну, які лад, які народ? Нехта скажа — цывілізаваную Беларусь, пятае месца займае на чэмпіянатах сьвету ў лёгкай атлетыцы, МАЗы і БелАЗы робіць, трактары... А вам нешта бачыцца краіна-запаведнік і народ, які і праз 100 гадоў ня чуе зьвернутых да яго Максімавых словаў «Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сьляпы, быццам крот...» I Купалавы Зноскі вакол, і Зноскі...
Празь некалькі дзён вы падымеце ля пад’езду школьны сшытак і ўбачыце пацьверджаньне сваіх невясёлых думак. Клясныя працы з гісторыі 4-5 клясаў, па-беларуску. 11 красавіка невядомая дзяўчынка Уладзіслава Ч. няпэўным дзіцячым почыркам запісаласловы настаўніка: «У 1919 гаду народ Беларусі стварыў сваю незалежную дзяр-
жаву (БССР). У 1922 годзе БССР і іншыя савецкія рэспублікі аб’ядналіся ў адну дзяржаву (СССР)».
Цалкам магчыма, што вы яшчэ прычакаеце новы рэфэрэндум аб перайменаваньні РБ у БССР. Чаму не? I сьцяг, і герб, і людзі, і кіроўная эліта — усе родам адтуль. I ЛКСМБ-БРСМ маецца, і піянэры. Поўны савецкі кайф, нават бэсэсэраўскія творцы знайшліся ў голдынгу. Каму сапраўды пашанцавала, дык гэта вэтэранам. Убачыць такую рэспубліку на сконе дзён!..
На вуліцах беларускіх гарадоў і вёсак шмат транспарту, якога ўжо ня ўбачыш нават у суседняй Польшчы, — ЛАЗы, ЗІЛы, ГАЗы, нейкія абсалютна дагістарычныя прычэпы... У 1980 годзе, калі вы прыйшлі працаваць у экспэрымэнтальны цэх № 2 Менскага аўтамабільнага заводу, вы са зьдзіўленьнем убачылі нямецкія станкі 1924 году выпуску — у 1945 годзе іх вывезьлі зь Нямеччыны як рэпарацыі, і яны пасьпяхова служылі новым гаспадарам на шостым дзясятку свайго жыцьця. Вы амаль не сумнеяцеся, што служаць яны і цяпер, на дзявятым дзясятку... I гэта ў экспэрымэнтальным цэху МАЗу!
Зь іншага боку — навокал езьдзіць шмат шыкоўных машынаў. Яны кідаюцца ў вочы адразу на вакзале ў Берасьці, а пасьля ў Менску. На ўскраінах паболела дыхтоўных дамоў, на вуліцах і ва ўстановах — добра апранутых людзей, але не паменела вульгарнасьці на іхных тварах і ў паводзінах. Вам нават здаецца, што наадварот. Як толькі чалавек з каўтуном у галаве заробіць троху грошай, дык і каўтун стаецца болей заўважны.
Разам з другім падбародзьдзем і пыхліва адтапыранымі вуснамі...
Вы, беларус, раптам разумееце, што тут — свае гаспадары жыцьця, што тут будуецца нейкая іншая Беларусь. Яна зусім адрозьніваецца ад той, пра якую марылі нацыяналы пачатку 90-х. Ці ўдасца прымірыць гэтыя дзьве Беларусі — рэальную, з каўтуном у галаве і без жаданьня апынуцца ў ліку цывілізаваных эўрапейскіх краінаў, і ўяўную, амаль недасяжную, але такую прыгожую і жаданую?..
***
У гэты прыезд, сноўдаючыся па Менску, вы ўпершыню адчуеце сябе адкідам. Вас і іншых такіх, як вы, ваш народ выкінуў на сьметнік, бо ня мае ў вас патрэбы. Вы — маргінэс. Можна паспрабаваць выбрацца са звалкі, разгрэбці кучу непатрэбных умоваў і скінуць з апраткі, як той казаў, «згнілае лушпіньне беларушчыны»... Але вы ведаеце, што маеце рацыю і адмовіцца ад яе ня можаце. Беларускасьць у побыце — крыж і ахвяра, сьвядомы выбар маргінальнага шляху і ўзбочыны дзеля тых, хто вас адкідае. Станеце такімі, як яны, — і для іх ня стане прыкладу і сьведкі. Купка людзей сьведчыць астатнім сваю веру ў будучыню Беларусі, як першыя хрысьціяне сьведчылі сваю веру ў Бога. I справа, пачатая Каліноўскім і Луцкевічамі, працягнецца нават тады, калі адзін з тысячы, нават адзін зь дзесяці тысяч пяройдзе на ваш бок.
За мяжой маргінэс — яшчэ горай, там беларус сам-насам з цэлым сьветам. Але на Бацькаўшчыне
гэтага не разумеюць. На Бацькаўшчыне замежны беларус — «багаты і зажраты».
Апошнія месяцы вы наогул заўважаеце ў асяродку беларускамоўных тэндэнцыю пехтаць і шчыкаць тых, хто ад’ехаў за мяжу. Аказваецца, вас адкідаюць ня толькі савецкія беларусы, але і беларусы беларускія... Пачалі казаць і пісаць, што беларускую справу працягваюць толькі тыя, хто застаўся. Нават, бывае, рэфлексуюць мастацкімі творамі з адпаведным патасам...
Вы гэтаму патасу ня верыце — несапраўдны. Да таго ж матывы хоць і розныя, але аднолькава «ад лукавага» — нехта зайздросьціць, нехта не разумее і паддаецца агульнаму настрою, нехта адчувае тэндэнцыю і цынічна спрабуе зарабіць на ёй дывідэнды. Усё лягічна, калі меркаваць, што гэта лёгіка заняпаду грамадзтва і сьмерці нацыі. Дзе ж шукаць ворагаў, як не сярод сваіх? Так заўсёды робіць слабы. Або яму дапамагаюць. Якраз падчас вашага побыту ў Менску «невядомыя» зламалі сайт некалькіх апазыцыйных арганізацыяў і напісалі там «...Надо работать в Беларусн здесь н сейчас!» Вы разумееце, што ў такой справе выпадковых супадзеньняў не бывае — тэндэнцыя заўважаная і падтрыманая... А можа і падказаная.
«Патасныя» не разумеюць галоўнага — тыя, хто «заўважае і падтрымвае тэндэнцыі», як і сто гадоў таму, як 70-50-30 гадоў назад — фіксуюць кожнага, хто не захацеў стаць такім, як яны, усякага, хто ўзьняўся над агульнай масай «трасянковых» і загаварыў па-беларуску. Кожны ягоны крок кантралюецца і адсочваецца. Усё адзначаецца, запісваецца, улічваецца і раскладаецца па
паліцах да лепшых часоў. He надарыцца спрыяльная сытуацыя — будуць чакаць, аналізаваць і «займацца тэндэнцыямі»... Надарыцца — ізноў паедуць «патасныя» ў Сыбір і Курапаты... У тых, хто ўсё адзначае і фіксуе, хопіць для гэтага волі, энэргіі, сілы, рашучасьці і выканаўцаў. Хопіць і ў XXI стагодзьдзі, і ў XXII. Адмову ад іхнага яны не даруюць нікому і ніколі, а «сваім» — тым болей.
А «патасныя», забыўшыся на закратаваныя вагоны для вывазу інтэрнаваных нацыяналістаў на менскім вакзале ў жніўні 1991 году, будуць далей шчыкаць тых, хто зьехаў...
Шкада Радзіму, шкада зьнясіленых няўдачамі і праблемамі людзей! Так мала тых, каму рупіць беларушчына, і яны яшчэ пачынаюць валтузіцца і дзяўбці адно аднаго — няўмольная лёгіка заняпаду і распаду. У гэтым сэнсе Беларусь сапраўды цывілізаваная краіна, калі лічыць, што кожная цывілізацыя некалі распадаецца і памірае. Але ўдвая шкада, калі памірае нешта маладое, што не пасьпела яшчэ пажыць і пасталець...
Застаецца толькі пара пытаньняў у «патасную» пустату — а што ж тыя тысячы і тысячы эмігрантаў, якія пранесьлі беларушчыну празь дзесяцігодзьдзі і захавалі сьцяг, Пагоню ды ідэі БНР для вашага пакаленьня? А што Быкаў, які ў свой час зьехаў, — таксама пазасталых у Беларусі ня варты?..
***
Моўныя ўражаньні ад паездкі — як заўсёды супярэчлівыя. На вакзале ў Берасьці — даволі прыстойная мова абвестак. Зьнікла ганебнае «поезд», зьявілася «выйсьце на пасадку», але застаец-
ца трасянковае «пуць»... На куртках памежнікаў трасянка — «Пагранічныя войскі», але пабеларуску. Як і той школьны сшытак, знойдзены ў Менску. Затое новыя шыльды ў Менску з назвамі ўстановаў Менгарвыканкаму — толькі па-расейску, новага фіялетавага колеру і без прывычнага з савецкіх часоў дзьвюхмоўя. Колер сымбалічны, калі зыходзіць з «агульнапанятнай» і напалову блатной савецкай нормы: гаспадарам шыльдаў, як і самім шыльдам, беларушчына — фіялетавая.
Падчас гэтага прыезду ў Менск вы трапіце ў п’яную кампанію у майстэрні аднаго скульптара. Сярод удзельнікаў застольля будуць і рускамоўныя беларусы. Адзін зь іх, лекар з прафэсіі, пачуўшы вашую беларускую мову, скажа, што ягоныя польскія продкі па лініі маці заўсёды называлі беларускую «быдлячы ензык» і што ён сам беларускую ня любіць. Прытым што бацька ягоны быў беларусам. Далей ён скажа, што, маўляў, нядаўна ў Менск прыяжджалі футбольныя фанаты з Шатляндыі. Усе яны — зацятыя нацыяналісты, ходзяць у спадніцах, і паспрабуй скажы такому, што ён ангелец, — палезе біцца. Пры гэтым усе яны гаварылі на чысьцюткай ангельскай мове. Гэта, сказаў рускамоўны беларус, бясспрэчны доказ, што нацыя магчымая і бяз мовы, мова — не галоўнае.
Правільна, адкажаце вы. Мова — не адзіная прыкмета нацыі. Але, спытаеце вы ў рускамоўнага, ці чуў ён нешта пра шатляндзкую літаратуру? Або пра шатляндзкую энцыкляпэдыю на шатляндзкай мове? А беларусы маюць сваю літаратуру, маюць Багдановіча, Купалу, Коласа, Гарэцкага, Чорнага,
Караткевіча, Быкава і Барадуліна. У сьвеце, скажаце вы далей, існуе 200 дзяржаваў, і вы сумнеяцеся, што хаця б 50 зь іх маюць свае энцыкляпэдыі, а беларусы маюць, і не адну! Беларусы маюць добра распрацаваную эўрапейскую культуру, якая тварылася і яшчэ сёньня творыцца на беларускай мове — што ж нам пры жывой мове адмаўляцца ад яе? Мы ж не шатляндцы. Дый тыя цяпер робяць захады дзеля рэанімацыі шатляндшчыны... Ці адмовіцца нармальны чалавек ад маці?
Гэтыя аргумэнты, магчыма, пахіснулі перакананасьць рускамоўнага, бо наступную палову размовы ён хваліў мілагучнасьць і зразумеласьць вашай беларускай мовы...
***
На колькі б вы ў Менск не прыяжджалі, дзень ад’езду і разьвітаньня наступае непазьбежна. Як непазьбежна ў першыя гадзіны дарогі ў Прагу прыходзяць боль ростані і настальгія, а зь імі — сантымэнт.
У вагоне — пах недарагой парфумы ад правадніц і пасажырак. Ён абуджае ўспамін пра школьныя вечарыны на ўскраіне Менску, пра юнацкія жаданьні і спакусы, пра першыя нясьмелыя дотыкі і першыя пацалункі. Аднойчы на вечарыне ў 68-й менскай школе «на Паўночным пасёлку» (як тады казалі) вас на белы танец запрасіла мілая дзеўчына ў тонкай чырвонай сукенцы. Вы танчылі, баючыся даткнуцца целамі адно да аднаго, і калі дотык усё ж здараўся, вы адчувалі пад сукенкай шалёнае трымценьне партнэркі. Яе ўзбуджэньне было блізкае да вяршыні, яна дыхала перарывіста, зда-
валася, абдымі ты яе мацней, прытулі на імгненьне або пацалуй... Але вы не абнялі і не прытулілі, той танец скончыўся нічым, а ў душы на ўсё жыцьцё застаўся ўспамін пра пах недарагой парфумы і сум ад выпадковай страты выпадкова набытага... A колькі ўсяго здарылася ў родных мясьцінах і цяпер помніцца, колькі ўсяго...
Сантымэнт дык сантымэнт. I вы дастаяце новую кніжку дзядзькі Рыгора зь ягонымі новымі вершамі. Па кнізе залатымі пэрлінамі раскіданыя геніяльныя радкі майстры — мазкі, уздыхі і праменьчыкі сумнага восеньскага сонца.
Раней займаецца сьвітаньне, Ноч трызьніць цёмнай варажбой. Цябе чакае разьвітаньне 3 усімі
I з самім сабой.
Як запытацца ў разьвітаньня, Чаго сьпяшаецца і куды. Яно ня стане, Толькі стане
Табе гаркотней ад жуды.
Рыпіць сьцюдзёна дуб-старэча, Бяльміста пяліцца дупло.
Была вясноваю сустрэча 3 жыцьцём.
Ды сьцежкі замяло...
Шмат такога не прачытаеш... Вы схаваеце кніжку і чарговы раз падзякуеце лёсу за магчымасьць час ад часу асабіста паціснуць руку Майстру...
***
Неяк рана сёлета ў Беларусь прыйшла восень. Канец жніўня, а ў паветры ўжо лунае прадчуваньне блізкіх халадоў. У цягніку па дарозе на паўднёвы захад не адарваць вачэй ад прылеглых да чыгункі краявідаў. Вы прыгадваеце, што неўзабаве жончын дзень нараджэньня. Самы час скласьці ёй на падарунак восеньскі верш:
Запанавала восень зноў,
Апалы клён раскінуў лісьце, I ціха выраі буслоў
Імкнуць у восеньскія высі.
Мы любім восень, ты і я, Нам жаўталіст найлепшы сябар, I шчыміць сэрца спакваля Чырвона-жоўта-белы явар.
Буслы, кастрычнік, Пакравы, Твая рука ў маёй далоні, Ідзем у парку, я і ты, Абое ў восеньскім палоне.
А недзе выраі буслоў
Імкнуць у восеньскія высі.
Запанавала восень зноў, Апалы клён раскінуў лісьце...
***
Цягнік ляціць на захад. Мінаюцца вёскі і болыпыя паселішчы. На ўскраінах вёсак пры дарогах — крыжы. Нізкія агароджы, абавязковыя ручнікі і кветкі. Сёньня гэтыя крыжы лічацца ста-
рой беларускай традыцыяй, і ўжо мала хто ведае, што апошні выбух гэтай традыцыі прыпаў у Цэнтральнай і Заходняй Беларусі на часы мінулай вайны — масава ставячы крыжы, беларускія сяляне спадзяваліся, што яны абароняць вёскі ад партызанаў, а значыць, і ад нямецкіх карных акцыяў.
Вочы пачынаюць чапляцца за родную прыроду. Раней вы не зьвярталі ўвагі, колькі ўздоўж чыгункі расьце вербаў і бярозаў. Шмат таксама вольхаў і асінаў. Раней здавалася, што Беларусь — каралеўства соснаў і елак. Зрэшты, калі ехаць чыгункаю, дык чым бліжэй да Берасьця, тым болей ліставых лясоў і дрэваў сустракаецца. Палесьсе вы наогул называеце краем вербалозу, бярозаў і рабінаў. Але пакуль, да Нёмна, — лясы хвойныя, вашыя... Ліставая толькі зялёная агароджа чыгункі з украпінамі сьпелых арабінаў. Гэтыя магутныя лясы паабапал дарогі — такія багатыя на грыбы і такія зь дзяцінства знаёмыя! Вы гледзіце з вакна на суцэльную зялёную паласу з плямкамі рабінавай чырвані і зрэдчас заўважаеце на дрэвах гульню барваў — намёк на блізкую восень... Недзе там, за вакном, за магутнымі соснамі і ялінамі — вёскі Магільна, Альбуць, Мікалаеўшчына — коласаўскія мясьціны. Аўтар несьмяротных «Новай зямлі» і «Казак жыцьця» таксама вырас на Нёмне. А колькі яшчэ творцаў паходзіць адтуль... I каму яны цяпер патрэбныя, у гэтай новай «трасянковай» Беларусі — вашай і ня вашай адначасова...
Цягнік набліжаецца да Стоўпцаў, і ў галаву прыходзіць нечаканая думка, якую «балюча думаць».
3 улікам гісторыі апошніх трох стагодзьдзяў беларускі народ у тым, што адбываецца ў Беларусі, не вінаваты, але варты таго...
...Вы не пасьпяваеце разабрацца ў сваіх пачуцьцях, як цягнік пралятае паўз стары, яшчэ польскіх часоў, стаўпецкі вакзал з ламаным дахам, і вось ужо колы грукочуць па жалезным мосьце празь Нёман. Пасьля пачынаюцца будынкі Сьвержня, недзе там, за імі, на старым пляцы паміж трыма дарогамі ад XVI стагодзьдзя стаяць шыкоўныя рэнэсансавыя касьцёл і царква, фундаваныя Радзівіламі. Але ў гэты момант яны вам ні да чога. Вы зноў убачылі выгінастыя нёманскія лукавіны. Вы ўжо ціха напяваеце:
«Ой, Нёман, і песьня, і слава
Народу майго і зямлі, Магілай варожай крывавай Ня раз твае хвалі былі.
Ой, Нёман! Ой, бацька мой Нёман, Як сонца, як дзень дарагі...»
2005 г.
НЕТУТЭЙШЫ ПРЫСМАК ЛІСТАПАДА
Як апантана даюць пра сябе знаць сілы прыродныя падчас дажджу ў лістападзе! У кожным парыве ветру — тоны вады. Яны бязьлітасна хвошчуць у твар, зьбіваючы з ног, яны бягуць языкамі па няскошанай зжоўклай траве і амаль да зямлі прыгінаюць вершаліны старых прысадаў. Нібыта нябачная рука раз за разам прымушае дрэвы схіліць голаў перад яго мосьцю ўраганам. Амаль згалелыя пірамідальныя таполі рыпяць і стогнуць — а можа гэта мокры вецер скавыча між гальля?
У такую пару троху боязна ехаць да старога хутару, ня ведаючы, ці ператрываў ён тыя 20 гадоў, што вы там не былі. Ехаць разьбітай старой брукаванкай і дзякаваць Богу, што сёлета ў лістападзе яшчэ ідзе дождж, а ня сьнег. «Дворнікі» на лабавой шыбе амаль не даюць рады струмяням халоднай вады, якія, аднак, не змываюць мокрае лісьце і вецьце з бакавых вокнаў машыны.
Прысады канчаюцца перад пагоркам, за ім — рэдкі лясок, у які вы і збочваёце. Некалькі сотняў мэтраў гразкаю калюжнаю дарогаю, і на душы робіцца лягчэй — хутар не разабралі і не спалілі. За доўгімі радамі яблыняў у садзе відаць старую хату, хлеў і пакінутую бусьлянку на слупе з абарванымі дратамі. А наводдаль, у полі — паўразбураны вятрак бяз крылаў...
Лёс, відаць, схацеў, каб вам па дарозе машынаю зь Менску ў Прагу заманулася даць такога кругаля і прыехаць сюды, на стары пастаўскі хутар. I дождж раптам аціх, і вецер суняўся. Некалькі хвілін вы блукаеце ў садзе паміж яблыняў і грушаў, успамінаеце, як набіралі тут у 1980-я гады мяшкамі ранэты — набіралі з дазволу старой гаспадыні, якая дажывала свой век у недалёкай вёсцы ў сына. На бальконе менскай кватэры ранэты захоўваліся да Калядаў і нават пазьней. Прайшло столькі гадоў, а вам і дагэтуль ня трапіліся яблыкі смачнейшыя за тыя салодкія і сакавітыя восеньскія ранэты.
Раптам зашчымела на душы і захацелася запісаць. Вы ідзяце да аўта, бераце нататнік і, прытуліўшыся да мокрай шыбы, пачынаеце крэмзаць радкі. Спачатку сэрца вызвалілася ад катрэну:
Халодны дождж... у стылым садзе Пажоўкла лісьце і трава.
Паўсталі дрэвы ў сумным радзе. Мая сівее галава...
Пасьля вы крочыце да хаты, заходзіце ў сярэдзіну і сядаеце на зламаны зэдаль каля вакна.
Відарыс мае ў сабе столькі суму і тугі, што сэрца зноў забалела:
Апошні подых лістапада -
Чырвоны ліст лунае за вакном, Паабляцелыя прысады Гамоняць ціха зь ветраком...
** *
Шмат гадоў падчас падарожжаў па Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне вас агортвае дзіўнае, ні з чым не зраўнанае пачуцьцё — вы называеце яго прысмак нетутэйшасьці. Нейкі няўлоўны водар старасьветчыны лунае ў паветры і точыцца з усяго навокал — са старое каванае клямкі на разьбяных дзьвярах, з частых аконных рамаў і рэшткаў чарапіцы на даху былой габрэйскай камяніцы ў мястэчку. Гэты водар выцякае з закінутых, але нязбураных цэркваў і касьцёлаў, з рэшткаў бруку ў выбоінах заасфальтаваных рынкавых пляцаў, са шматлікіх прыдарожных каплічак і старых сялянскіх хат пад счарнелай гонтай — з усяго, што непрыкметна, але ва ўсіх дэталях зроблена больш дыхтоўна і разумна. Ва ўсім навакольлі там прысутнічае някідкая самавітасьць і традыцыя — з чаго, уласна, і складаецца культура побыту. На вашую думку — іншая культура побыту. Чыя ж яна?
Вам неяк давялося сядзець за сьвяточным сталом з чалавекам, які займаў высокую пасаду ў БССР. Зайшла размова пра розьніцу паміж Заходняй і Усходняй Беларусьсю. Чалавек той сам паходзіў з Пастаўскага раёну, дзе стаіць ваш
хутар зь вялікім садам. Чалавек казаў, што паводле паказьнікаў вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі ў БССР заходнія раёны нашмат апярэджвалі і цяпер яшчэ апярэджваюць усходнія, і пляны выконваліся толькі дзякуючы ім, заходнім, — менавіта яны «выцягвалі» агульныя паказьнікі да нармальных лічбаў. Ваш суразмоўца тлумачыў гэта большай працавітасьцю і вышэйшай культурай побыту заходнікаў у параўнаньні з усходнікамі. I калі вы сказалі, што ня бачыце ў гэтым заслугі заходнебеларускага сялянства, — чалавек той, сам заходнік, не паверыў вушам. Ён лічыў, што меншыя рэпрэсіі, пазьнейшая калектывізацыя і меншая сьпітасыдь насельніцтва — рэчы агульнавядомыя, як вядомы і вынік гэтага: адносна вышэйшая побытавая культура заходнебеларускай вёскі. I было дзіўна, што нехта гэтаму пярэчыць.
Давялося пусьціцца ў доўгія тлумачэньні.
У 1980-я гады вы аб’ехалі з экспэдыцыямі шмат якія мясьціны Заходняй Беларусі. I вось, лазячы па гарышчах закінутых хутароў і корпаючыся там у старых рэчах, вы неаднойчы зазнавалі тое дзіўнае і ні з чым не зраўнанае пачуцьцё — той самы прысмак нетутэйшасьці. 3-пад кучаў старых рызманоў і паламанага хатняга начыньня вы, бывала, выцягвалі каталёг сельскагаспадарчай выставы ў Парыжы з выразанымі купонамі на замову элітнага насеньня. У іншых месцах вам трапляліся каталёгі варшаўскіх выставаў сельскагаспадарчага інвэнтару з таксама выразанымі купонамі — людзі выпісвалі з Варшавы сеялкі, веялкі, малатарні. А аднойчы ў закінутай хаце
вы знайшлі каталёг выставы музычных інструмэнтаў у Вене — гаспадар замаўляў сабе поштаю аўстрыйскія скрыпку і гармонік. 3 гэтага паўставала відавочная карціна вышэйшай гаспадарчай і побытавай культуры міжваеннай Заходняй Беларусі. Але ці была ў тым заслуга беларускага народу?
У гэтым уся рэч — беларусы толькі карысталіся ўмовамі, да стварэньня якіх ня мелі дачыненьня. Гэтыя ўмовы ім стварыла толькі што паўсталая эўрапейская Польшча, яна дала заходнебеларускім сялянам вышэйшую культуру побыту і гаспадараньня. I рэшткі тае культуры дагэтуль цывілізацыйна адрозьніваюць захад Беларусі ад яе ўсходу.
Можна зразумець чалавека, які нарадзіўся ў Заходняй Беларусі і цяпер ганарыцца прьшалежнасьцю да больш заможных і працавітых раёнаў краіны. Некалі і вы адчувалі такі самы гонар. Але цяпер вы разумееце, што той гонар нічым не адрозьніваецца ад гонару наіўнага эмігранта, які перабраўся ў больш заможную і цывілізаваную краіну, троху там паабцёрся, а пасьля, прыехаўшы з адведзінамі на радзіму, з пагардлівай пыхай пазірае на ўсё сваё. А насамрэч — ці мае гэты небарака дачыненьне да стварэньня ангельскай ці, напрыклад, нямецкай цывілізацыі?..
Вядома, калі чалавек успрымае вышэйшыя традыцыі — ён варты павагі. Хаця б у параўнаньні з больш абыякавым і лянівым суседам ці суайчыньнікам. Але не зашкодзіць і ведаць, колькі ў тваім посьпеху ўласна твайго ўкладу, а колькі — чужога.
***
Чаго болей зрабіла беларусам Польшча — шкоды ці дабра? Польскія шкоды вядомыя. Палякі не дазволілі Вялікаму Княству Літоўскаму стаць каралеўствам, забралі ў беларусаў частку тэрыторыі і мільёны людзей. Палякі высмакталі ў XIX стагодзьдзі зь Беларусі ўсе культурныя і адукаваныя вяршкі грамадзтва — ці ня ўся польская навука і культура ў тым стагодзьдзі тварылася выхадцамі зь беларускай шляхты, а цэнтрам усёй польскай культуры тады была Вільня. Адзін «пазычаны» геній Міцкевіча чаго варты! Палякі сполыіічылі Віленшчыну, вывезьлі зь Беларусі велізарную частку культурных каштоўнасьцяў. Палякі, урэшце, і сёньня яшчэ надалей польшчаць Гарадзеншчыну. I гэты пералік можна доўжыць і доўжыць.
А зь іншага боку — ці мелі б сёньня беларусы чым ганарыцца, калі б ня Польшча? Усё, чым цяпер ганарацца нацыянальна арыентаваныя жыхары Беларусі, — прыйшло да іх з Польшчы або праз Полынчу. Рыцарства, магдэбурскае права, цэхавая арганізацыя гарадзкіх майстроў, вялікія мастацкія стылі ў архітэктуры ды іншых галінах мастацтва і наогул усе заходнія элемэнты культуры і побыту старой Літвы-Беларусі — усё гэта было вольным ці міжвольным падарункам Польшчы беларусам.
Зрэшты, і беларуская культура двойчы ў гісторыі хадзіла на заваяваньне Польшчы — і не бяз посьпеху. Першы раз — у XV стагодзьдзі, калі палякі надумалі перакласьці з лаціны ўсе свае
законы. За ўзоры ім служылі дзяржаўныя дакумэнты і судзебнікі ВКЛ, якія на той час ужо спрэс былі па-беларуску. У выніку польская мова тады зазнала першую магутную хвалю ўплыву мовы беларускай. Другі раз — у XIX стагодзьдзі, калі тысячы беларускіх шляхцюкоў пісалі і выдавалі па-польску літаратурныя творы і навуковыя трактаты. Як напісаў адзін польскі прафэсар, Адам Міцкевіч зьбеларусіў польскую мову самым грубым чынам і тым самым узвысіў яе да нябёс...
Можна шмат разважаць, ці роўныя беларусы і палякі ў сваіх узаемных падарунках і ахвярах. Галоўнае, аднак, ня гэта. Галоўнае — гэта дзіўны прысмак нетутэйшасьці, які застаўся ад Польшчы на захадзе Беларусі ды які ўсё яшчэ дае пра сябе знаць. Такім незвычайным і адначасова такім матэрыяльным чынам праяўляецца ў Беларусі слушнасьць тэорыі геаграфічнага дэтэрмінізму — чым бліжэй да Польшчы (чытай да Захаду), тым вышэйшая культура побыту. I з гэтым нельга нічога зрабіць.
Смаленшчына да XVII стагодзьдзя была ў складзе Беларусі. Прайшло 300 гадоў — і сёньня там ёсьць вёскі, да якіх зусім (!!) няма ніякіх дарог, а на дзясяткі кілямэтраў цягнуцца незаараныя палі... I хто там сёньня ведае, што паводле этнічнага паходжаньня смаленцы — гэта крывічы-беларусы? У XVII стагодзьдзі Магілёў быў беларускай Вэнэцыяй, нават Мэкай — ва ўмовах палянізацыі магілёўскі магістрат да пачатку XVIII стагодзьдзя вёў гарадзкое справаводзтва па-беларуску. А якая там была архітэктура, які замак! Гэта быў гонар
Беларусі. А што з Магілёвам і Магілёўшчынай сталася цяпер, у нашы дні?
У пачатку 1980-х гадоў гістарычны факультэт БДУ кожны верасень накіроўваў сваіх студэнтаў у Круглянскі раён Магілёўскай вобласьці «на бульбу». Аднойчы там давялося пабываць і вам. На ўсё жыцьцё запомніліся карціны жабрачага жыцьця адной з круглянскіх вёсак — дождж, бруд, у палове хатаў людзі не жывуць, пустыя вокны зашытыя дошкамі. Па гразкай вуліцы сярод калюгаў перамяшчаюцца асобы без узросту і полу, без зубоў і здаровага сэнсу ў вачах. Усе без вынятку — у «фуфайках» і гумовых ботах — чамусьці значна большага, чым трэба, памеру. Нечакана вітаюцца, усьміхаюцца шчарбатымі ратамі і клыпаюць сабе далей у непагадзь... Пры бліжэйшым разглядзе высьвятляецца, што гэта мясцовая моладзь — сьпітыя 30-гадовыя дзядулі і бабулі. Куды яны? Што ў іх наперадзе? Няўчаснасьць? Пазачаснасьць?
Вам тады раптам падумалася пра продкаў гэтых круглянскіх «бабуляў» і «дзядуляў»... У XVIII стагодзьдзі яны ня раз гераічна ратавалі магілёўскага праваслаўнага біскупа Юрыя Каніскага. За прарасейскую агітацыю каталіцкая і ўніяцкая шляхта лічыла Каніскага дзяржаўным здраднікам і лавіла яго, каб забіць. Адчайныя магілёўскія мужыкі, аднак, кожнага разу выратоўвалі амаль злоўленага герарха — аднойчы Каніскага вывезьлі зь небясьпечнай мясьціны на падводзе пад кучай гною... Ці ратавалі б уладыку магілёўскія мужыкі, каб ведалі пра сумны лёс сваіх прапраўнукаў у стагодзьдзі XX?
За часамі Каніскага прарасейская агітацыя была ў Беларусі дзяржаўным злачынствам. Цяпер за Расею агітуе ўжо і сама дзяржава, значную частку кадраў якой складаюць выхадцы якраз з Магілёўшчыны...
***
Гэтыя сумныя развагі пераб’юць якую заўгодна рэфлексію — у тым ліку і вершаваную... Вы хаваеце нататнік у кішэню, выходзіце з чужой хаты і нейкі час стаіце на ганку. Зь неба зноў церушыць і пырскае халодная макрэча, над недалёкім лесам кружыць пара груганоў — панылы краявід і ня лепшы настрой. Дзе тая цётка, што тут гаспадарыла раней, ці жывая? Наўрад ці, цяпер ёй было б за 100 гадоў... Як добра і зь якім замілаваньнем расказвала яна пра свайго гаспадара, які сам, сваімі рукамі зрабіў на гэтым хутары ўсё-усенькае — і хату зрубіў, і студню выкапаў, і сад пасадзіў... А пасьля яму адмовілі ногі, і ён ня мог пайсьці пахадзіць па сваім садзе, якім так ганарыўся. А сад гонару варты: ня менш за дзесяць амаль стомэтровых шэрагаў яблыняў, грушаў, вішань і чарэшняў... Вы ўспамінаеце, што з другога боку, за дарогай пры хутары — таксама кавалак саду, там раней расла шыкоўная вялікая груша. Вы ідзяце туды, і... сэрца раптам напаўняецца цеплынёй, а вусны самі ціха ўсьміхаюцца — побач са згалелай грушай некалькі яблыняў, і на адной зь іх — з паўтара дзясятка зялёных з чырвонымі бакамі ранэтаў. Як яны ўтрымаліся на галінах пры такім урагане? Нібы для вас падарунак.
Вы зрываеце пару ранэтаў і пачынаеце прагна есьці... I ў салодкіх гэтых яблычках знаёмы водар — усё той жа нетутэйшы прысмак навакольля... Ці ня выпісаў гаспадар некалі саджанцы ранэтаў зь якой-небудзь сельскагаспадарчай выставы ў Варшаве? Бо цяпер такіх яблыкаў у Беларусі няма, цяпер тут культывуюць зусім іншыя гатункі, напрыклад, «Слава пераможцам» ці, лепш сказаць, «победнтелям»...
Вельмі хочацца сарваць ранэты ўсе, але без дазволу гаспадароў нельга. Таму вы, паблукаўшы яшчэ хвілін дзесяць па старым садзе і ўшчэнт намачыўшы ногі, сядаеце ў машыну і рушыце ў некароткае сваё падарожжа. А разам з вамі рушаць і вашыя думкі...
***
Некалі бацька расказаў вам пра выпадак, што адбыўся зь ім у 70-я гады ў Маскве, на закрытым банкеце з удзелам вайскоўцаў і аўтамабільных канструктараў зь некалькіх рэспублік СССР. Устаў палкоўнік-расеец гаварыць тост:
— Быў я недзе на пэрыфэрыі, здаецца, у Кіеве...
Але ні працягнуць тост, ні скончыць яго палкоўніку не ўдалося, бо ўзьвіўся ўкраінец:
— Што ты сказаў, дзе ты быў? На пэрыфэрыі?! А вы самі, засранцы, адкуль пайшлі? Ня з Кіева? Пра Русь Кіеўскую забыўся?...
Далей ускочылі яшчэ некалькі расейцаў і ўкраінцаў, пачалі сварыцца і ўрэшце схапіліся загрудкі. Астатнія ледзьве іх расьцягнулі.
Разам з бацькам за сталом сядзелі яшчэ трычатыры беларусы. Яны ціха паміж сабой пера-
мовіліся і згадзіліся, што калі б расеец замест Кіева назваў пэрыфэрыяй Менск, беларусы і не падумалі б абурацца...
У канцы 70-х бацька езьдзіў у Сумы ў службовую выправу і, сеўшы на вакзале ў тралейбус, быў зьдзіўлены ўкраінскай мовай абвестак, якія рабіў кіроўца. Бацька спытаў у кабеты-спадарожніцы, ці ўсюды так, і атрымаў станоўчы адказ. Тады ён спытаў пра школы — няўжо і яны працуюць на ўкраінскай мове. I атрымаў таксама станоўчы адказ. Вярнуўся бацька пад уражаньнем. А Сумы ж — непадалёк ад расейскай мяжы...
У 70-я гады вы расьлі на менскай ускраіне — бацька працаваў на МАЗе і атрымаў ад заводу кватэру ў доме для маладых спэцыялістаў. Назва «дом для маладых спэцыялістаў» азначала, што амаль усе жыхары мелі вышэйшую адукацыю. У выніку ваш пад’езд без усялякіх кодавых замкоў быў заўсёды ўзорна чысты. Тое самае было і ў трох астатніх пад’ездах. Вам з таго часу запомніўся выпадак, калі нехта нашкрабаў на беленай сьцяне адно-адзінае слова. Гэта стала падставай для сходу жыхароў пад’езду і жорсткага разьбіраньня са сваімі нашчадкамі...
У канцы 1980-х гадоў бацькі атрымалі іншую кватэру ў новым заводзкім доме, але ўжо не для маладых спэцыялістаў, а для ўсіх працаўнікоў прадпрыемства. Гэта 12-павярховы слупок з адным пад’ездам, але дзьвюма асобнымі лесьвіцамі — фактычна двума пад’ездамі. За першы год у шматлікіх дзьвярах абодвух пад’ездаў на ўсіх паверхах пазьнікалі ручкі і шкло, зьніклі таксама пляфоны, лямпачкі і нават патроны сы-
стэмы асьвятленьня. Сьцены абедзьвюх кабінаў ліфту палілі, аблівалі кіслатой, шкрабалі і размалёўвалі, абклейвалі карцінкамі і расьпісвалі непрыстойнымі выразамі. Тое самае сталася і са сьценамі пад’ездаў. Але найболей вам запомніўся першы дзень жыцьця бацькоў у новым доме — дзень пераезду. У старой кватэры ў бацькі было запасное матавае шкло для дзьвярэй у кухню. Ён, натуральна, павёз яго з сабой і на новую кватэру. I вось калі ў новым двары выгружалі пажыткі, тое шкло вы з бацькам прыхілілі да сьцяны ля пад’езду і панесьлі чарговую партыю рэчаў у ліфт. Вас не было каля хвіліны — але і за гэты час нехта пасыіеў бацькава шкло скрасьці...
У палове 80-х гадоў на МАЗ было разьмеркавана 7 аўтамабіляў «Дачыя-Ўнівэрсал» румынскай вытворчасьці. Тады гэта было вялікае дзіва — іншамарка! Адна з тых «Дачыяў» дасталася бацьку. I вось неяк падчас падарожжа сям’і на Нарач у новай машыне адбыўся такі выпадак. Вы заблукалі і вырашылі каля аўтобуснага прыпынку ў Маладэчне спытаць дарогу. Бацька спыніў машыну, вы выйшлі і зьвярнуліся да дзядзькі, што стаяў на прыпынку:
— Скажыце, калі ласка, як нам выехаць на менскую шашу?
Дзядзька даволі доўга маўчаў і неяк зьдзіўлена глядзеў на вас, на ягоным твары былі заўважныя прыкметы ўнутранай барацьбы. Вы падумалі нават, што ён не зразумеў беларускай мовы. I раптам дзядзька зароў:
— Понакупалн б...дн нномарок, ездят тут!! Скоты, ворьё!! Катнсь отсюда к чёртовой матерн! Чтоб вы сдохлн...
Дзядзьку трэсла ад нянавісьці, яшчэ некалькі імгненьняў, і ён, здавалася, кінуўся б на вас з кулакамі або пачаў бы біць у машыны фары. Давялося дарогу шукаць самім...
I яшчэ адзін успамін. Неяк былы высокі партыйны чыноўнік расказаў вам пра аповед калегібеларуса з Масквы. Той працаваў у аддзеле ЦК КПСС, празь які праходзілі ўсе прызначэньні намэнклятуры саюзнага ўзроўню, пачынаючы ад дырэктараў буйных заводаў саюзнага падпарадкаваньня. I вось той беларус дзіву даваўся, маўляў, калі прызначаюць некага на Ўкраіне, дык адтуль валам валяць хвалебныя лісты — ах, які гэта добры сем’янін, які гаспадарнік, які прынцыповы і сумленны чалавек. А як толькі прызначаюць некага ў Беларусі — дык таксама вал лістоў, але зусім іншага характару — здраджвае жонцы, п’яніца, бярэ хабар, крадзе, несумленны і няварты пасады... Што ж гэта такое, — пытаўся той маскоўскі беларус, — няўжо беларусы такія дробныя і зайздросныя?
Успомніўся вам і пачуты ў цягніку аповед эмігранта з Мазыра, які няблага жыў на радзіме, але ўцёк у Чэхію. У Мазыры ён меў добрую працу, кватэру, дачу і машыну. I вось казаў, што апошнія гады ледзьве трываў зайздрасьць суседзяў, бо жыцьцё большасьці людзей — небагатае і нялёгкае. Таму і наважыўся на пераезд... У падарожнай размове ваш мазырэц называў сябе «рускім», ганіў прыбалтаў і ўкраінцаў, называючы іх
«нацыяналістамі», і радаваўся, што Расея падвышае тым цэны на энэрганосьбіты. На вашыя развагі пра беларушчыну той мазырскі чалавек з вышэйшай пэдагагічнай адукацыяй разгублена сказаў: «А нам казалі, што беларускую мову прыдумалі палякі...» Зрэшты, калі мова зайшла пра веру і царкву, ён нечакана прызнаўся: «Я тожа паляк...»
Для вас ягоны аповед ня быў дзіўны. Вы самі неяк у 2002 годзе папыталіся ў прадавачкі ў менскім «Макдональдсе», ці ёсьць бульба па-амэрыканску, і тая, паглядзеўшы на вас раптам памутнелымі вачыма, рамантычна прамовіла:
— Это вы, наверное, в Москве внделн...
Гэтыя словы дзяўчына сказала так, нібыта ўголас назвала сваю патаемную мару... I вы не сумнеяцеся, што той вялікі ўсходні горад — і ёсьць яе мара.
У канцы 80-х гадоў, будучы талакоўцам«нефармалам», вы сустрэлі ў тралейбусе знаёмага зь дзяцінства хлопца, зь якім шмат гадоў ня бачыліся і які пасьля войска стаў амонаўцам — просты чалавек з простай сям’і. Маючы інтарэс да тэмы, вы наўмысна абыякава і па-расейску запыталіся ў яго:
— А што, ёсьць у Менску беларускія нацыяналісты ці не?
Хлопец наморшчыў лоб, як бы нешта ўспамінаючы, пачухаў патыліцу, а пасьля ня надта ўпэўнена адказаў:
— Нуда-а, разжнгают...
Гэтыя некалькі, на першы погляд, не зьвязаных паміж сабой выпадкаў — сьведчаньне народнага
рэгрэсу і заняпаду. Гэтак, відаць, і адбываецца, калі народы зьнікаюць...
* **
Ваколіцы Слоніму. Непагадзьзноўразгулялася. Зноў перад вачыма — сьцяна дажджу і струмянёў вады ад сустрэчных машынаў. Парывы ветру з чорных хмараў раз за разам спрабуюць зьбіць машыну з дарогі і прымушаюць мацней трымаць стырно. Машыны насустрач таксама хістаюцца ад удараў стыхіі ды спалохана міргаюць фарамі. Але залева не ўплывае на невясёлыя развагі і сум ад іх, а толькі спараджае такія самыя невясёлыя высновы.
Дзьвесьце апошніх гадоў Беларусь праполваюць войнамі, рэпрэсіямі і асыміляцыяй, а таксама разбаўляюць прысланымі актывістамі, спэцыялістамі і адстаўнымі вайскоўцамі.
У палянізацыі ў роўнай ступені вінаватыя як Польшча, так і Расея. Сотні тысяч беларусаў у XIX стагодзьдзі памкнуліся ў пальшчызну, каб ня стаць расейцамі. Людзі сьвядома выбіралі польскасьць, бо расейскія прыхадні несьлі з сабой бясконца чужую культуру.
Рэкруцкія наборы, пасьляпаўстанцкія рэпрэсіі, ліквідацыя Уніі, сталыпінскія перасяленьні, войны, калектывізацыя, раскулачваньне, 1937 год...
Яшчэ Каліноўскі назваў беларусаў «мужыцкім народам». Ужо тады ў Беларусі былі беларускімі толькі мужыкі, якія хапалі паўстанцаў — гэта значыць тых, хто хацеў ім дабра, — і выдавалі ўладам. «Мужыцкі народ» верыў у «добрага цара». Такім народам беларусы застаюцца дагэтуль, бо і цяпер
«мужыкі» ня любяць усялякіх там нацыяналістаў і пісьменьнікаў. Прычым у яшчэ болыпай ступені — вы сказалі б, у абсалютнай ступені. Бо за паўтара стагодзьдзя пасьля Каліноўскага ў Сыбір паехала і палягла ў Курапатах, а таксама падалася ў паваенную эміграцыю практычна ўся самая актыўная, здольная, таленавітая і нацыянальна сьвядомая частка «мужыцкага народу». А тыя, хто застаўся, вобразна кажучы, па-ранейшаму дапамагаюць уладзе адлоўліваць змагароў.
Зрэшты, «мужыцкі народ» нараджае са сваіх шэрагаў і прагных да навукі і культуры людзей. Але ва ўмовах «мужыцкай» краіны асьвечаныя пласты грамадзтва непазьбежна правінцыялізуюцца і маргіналізуюцца. Іхная колькасьць ніяк ня можа дасягнуць крытычнай масы, каб паўплываць на рэшту народу, да якога з-пад шыбеніцы зьвяртаўся Каліноўскі. Насамрэч павесьці «мужыкоў» туды, куды трэба, магла б самаадданая нацыянальная эліта, якая дбае не адно пра свае капіталы і статус, але і культывуе пабожнасьць, прыстойнасьць, адукаванасьць і веданьне моваў. Але такой эліты няма, а тая, што ёсьць, — або змагаецца са сваімі камбедаўскімі генамі й часта прайграе, або і зусім не змагаецца...
Нашчадкі камбедаўцаў, прычым ня толькі тутэйшых, будуюць незразумелую краіну — бяз мовы, культуры і традыцыяў. Немаведама — куды ідуць, немаведама — адкуль. Так сабе, клыгаюць. Бяруцца шлюбам, нараджаюць дзяцей, паміраюць. He зважаюць на Чарнобыль, не зважаюць на тое, што ядуць. Гэта яны не далі краіне рэфармавацца ў 90-я і пакрочыць разам з суседзямі наперад,
гэта яны пацягнулі яе ў сьветлае сацыялістычнае ўчора. Гэта яны сталі і супрычынаю, і ахвяраю беларускіх катастрофаў ХІХ-ХХ стагодзьдзяў — нацыянальнай, сацыяльнай, маральнай і эстэтычнай. I гэта яны за 50 апошніх гадоў зьнішчылі амаль усе гістарычныя цэнтры беларускіх гарадоў і надалей цьвердзяць, што гэта зрабілі немцы падчас апошняй вайны. Што іншым брыдка, ім — «красіва»...
У цяперашні свой прыезд у Менск вы далі сабе зарок не хадзіць у гістарычную частку гораду, каб не перажываць занадта ад убачанага. Але не ўтрымаліся і гэтым разам — пайшлі, пастаялі, паглядзелі... Рэшта «мужыцкага народу» ідзе «наперад», а нешматлікім «нашчадкам кулакоў» не застаецца нічога, апрача мараў.
I вось у часе вар’яцкай буры вы раптам спыняеце машыну на прыпынку міжгародняга аўтобуса і пачынаеце запісваць наіўны вершык пра чароўны вецер над Менскам, які прыляцеў, убачыў старое аблічча гарадзкога цэнтру і, упадабаўшы, аднавіў яго. Гэта — ня надта, калі чалавеку 40, а ён марыць. Зрэшты, лепш марыць, чым плакаць:
Па бруку крывога завулку гоніць вецер апалае лісьце. Вятрыску ў горадзе мулка, адчайна шукае ён выйсьця.
Ён хоча да замку прарвацца, падзьмуць па-над рэчкай Нямігай. Ён хоча ў высях застацца, бо там, за аблокамі, вырай.
Блукае вятрыска па рынку, мясныя рады абдзімае, старыя малюнкі на тынку дрыжачы ліхтар зацяняе.
Вятрыска крануў аканіцу, каб тая няўзнак зарыпела, пасьля пахістаў ён званіцу, каб ціха званамі запела.
Прыгожыя менскія храмы, — падумаў вятрыска ў палёце. Вунь тая — Кузьмы і Дзям’яна царкоўка ў вуліц суплёце.
А побач нішто сабе вулка даволі на ёй камяніцаў, каб крок адбіваўся ня гулка ад сьцен бэрнардынскіх званіцаў.
«Ну і горад, ну і цесна, дзе ж выйсьце? А можа я тут застануся?
Нашто мне прывідныя высі?
Вазьму і менчуком абярнуся.
Прыб’юся да іх назаўсёды, як вольнасьці ветрык чароўны.
Пазычу ім подых свабоды, як шэпат, як дух няўлоўны».
...Спусьціўся вятрыска ля брамы, зрабіў пару крокаў па бруку...
I зьніклыя менскія храмы паўсталі зь нябыту бяз груку.
Яшчэ пару крокаў... і рынак, што Ніжнім завецца адвеку, паўстаў — за будынкам будынак, усё як было тут спрадвеку...
***
...Машына, урэшце, выяжджае на Берасьцейскую шашу. Дарога на Захад — у простым і пераносным сэнсах. Навокал зьбяднелыя вёскі, панішчаныя панэльнымі дамамі мястэчкі, рэдкія цэрквы ды касьцёлы. Іх тут захавалася болей, чым на ўсходзе краіны. I стылёвых храмаў тут болей. Гэта зразумела. 3 усходу заходняя культура не прыходзіць. А тое, што прыходзіць з усходу, цяпер, у прынцыпе, дайшло ўжо і да заходняй мяжы Беларусі... Толькі дзе-нідзе на захадзе краіны захаваўся яшчэ дзіўны старасьвецкі водар навакольля, як на тым занёманскім хутары і ў суседнім зь ім мястэчку...
Дык чый жа той водар? Польскі? Так, польскі. Але што такое «польскі» сёньня? Беларусь-Літва 500 гадоў была з Польшчай у найбліжэйшым кантакце і сваяцтве — спачатку дынастычны саюз, пасьля канфэдэрацыя. Польшча, дзякуй Богу, увабрала ў сябе і захавала да нашых дзён шмат чаго беларускага. Ці можна цяпер у менскай краме купіць медавуху, вырабленую паводле старога «літоўскага» рэцэпту? Нельга. У Менску цяпер п’юць «водачку» і «Крыжачок», у вёсках — шклоачышчальнік. А ў Варшаве медавуху купіць можна, і ня толькі яе, але і крупнік, і шмат чаго яшчэ адтуль — з супольнай паспалітай мінуўшчыны.
Таму нетутэйшы водар навакольля, які падчас паездак па Заходняй Беларусі точыцца адусюль і трывожыць вашу душу нейкім далёкім і адначасна знаёмым прысмакам, — ня толькі польскі. Ён — і беларускі. У ім вам чуецца рэха старой эўрапейскай Літвы-Беларусі.
Нетутэйшы прысмак лістапада... Толькі прысмак. Але вы ўдзячны лёсу і за яго.
2006 г.
ПАЛАЦ 3 АКНОМ У ВОСЕНЬ
Пад маім праскім акном стаяць некалькі маладых суседзкіх бярозаў. 3 вышыні трэцяга паверху мансарды, дзе месьціцца кабінэт, я гляджу на іх амаль згары. Нічога асаблівага ў тых дрэвах няма, звычайныя бярозы — дзьве вышэйшыя, адна ніжэйшая. Але вось паглядзеў я на іх у палове лістапада — і сэрца зайшлося... Якая прыгажосьць! Няўтульны восеньскі ранак, зь вечара па даху і шыбах барабаніць лянівы халодны дождж, я адчыняю вакно і раптам... выбух і бліскатаньне жоўта-чырвона-рудой барвы, мокрае лісьце іскрыцца і пераліваецца колерам залатое сонечнае восені, цёплым і шчымлівым настроем дому, родных і дзяцінства. Яркая пляма, у якую зьліліся тры пажоўклыя кароны, нібыта казачны ліхтар асьвятляе ўсё навокал і маю душу ўзасаб...
Некалькі імгненьняў, акно зачыняецца, і на ўвесь дзень душа захавае тужлівы і цёплы настрой. Чаму я так люблю восень? Хіба што ніколі ў маім жыцьці ўвосень не здаралася нічога радасна важнага, лёсавызначальнага. 3 выняткам таго, што я ўвосень нарадзіўся. А, зрэшты, не. Пра адну важную падзею жыцьця я забыўся — даўно было! Некалі ўвосень я закахаўся і праз два гады таксама ўвосень пабраўся шлюбам. А так... і дрэннага шмат увосень бывала...
Цяпер вось думаю: можа яшчэ нешта добрае здарыцца?
Кажуць, што мы ў кожным узросьце падманваем сябе ўяўнай жыцьцёвай пэрспэктывай, дакладней, наш мозаг падманвае гаспадара, пазбаўляючы яго стрэсу разьвітаньня і даючы надзею. Надзеі ад нас вымагае і хрысьціянская вера, нашыя нябёсы. Атрымліваецца, што і восень для мяне — пара надзеі? Выглядае, што так, хоць неяк сумнеўна... Калі пад нагамі шаргоча восеньскае лісьце, больш дарэчы настрой ціхага суму і разьвітаньня. Якая ж тут надзея?
I тым ня менш, у восеньскім парку мне вельмі добра. Зрэшты, і адказ — чаму? — я ведаю. Прыгажосьць. Навокал прыгожа, і гэтым усё сказана — вычарпальна і поўна.
Як аказалася яшчэ ў мае зусім маладыя гады, прыгажосьць бывае падманліваю. Я імкнуўся да яе ўсюды, у тым ліку і сярод людзей. I ўжо зусім маладым чалавекам зразумеў, што прыгожыя вонкава людзі бываюць, мякка кажучы, ня вельмі дасканалымі ўнутры. Балюча бачыць гэта ў прыгожых жанчынах... Каб уратаваць сваё пачуцьцё
прыгожага, я яшчэ юнаком зрабіў выснову, што падманвае не прыгажосьць, а яе носьбіты. Прыгажосьць ёсьць прыгажосьць. Тым ня менш з часам прага эстэтычнага прывяла мяне ў сфэру нематэрыяльнай прыгажосьці — я захапіўся літаратурай, мастацтвам, архітэктурай і дасканаласьцю праўды ў веры. Зрэшты, не разьлюбіў я і прыгожых людзей — я ўсё так жа імі захапляюся. Проста цяпер я стараюся ня даць ім сябе падмануць...
Зь іншага боку, падман і самападман нам патрэбныя гэтаксама, як і ежа. Мы хочам быць і бываем падманутыя — ня толькі сваім мозгам, але і сябрамі, калегамі, каханымі, а таксама сямейнікамі, блізкімі і роднымі. Падман — найлепшы псыхатэрапэўт.
Прыгажосьці і дасканаласьці цэлае сваё жыцьцё я шукаю і для маёй Бацькаўшчыны. Тут таксама хочацца бачыць прыгожую і дасканалую краіну, у якой жыве прыгожы і дасканалы народ. А такою можа быць толькі сьпелая краіна, збудаваная сьпелай нацыяй. Плён (ураджай) сьпее ў другой палове лета... I тут, значыцца, недалёка да восені... Восені народу і краіны. Але дзе ж той наш ураджай, наша другая палова лета, калі мы ўсё яшчэ зь вясны (юнацтва) ніяк ня выберамся?
Зноў гляджу за вакно ў восень, на бярэмя чырвона-жоўтага лісьця, у якое зьліліся тры суседзкія бярозы. Складаецца верш:
А недзе ёсьць, я веру, недзе ёсьць Палац з акном у восень.
Там залатое лісьце скрозь Па залях скр'азьняком разносіць.
Там залатое лісьце скрозь Ляжыць наўкола пазалотай, Нібы нябачны нехта-хтось Абліў яго сьвятлом употай.
Там недзе ёсьць, я веру, недзе ёсьць Асеньніх сьцежак кругавіньне.
I навакол там, бачу, скрозь Блішчыць на сонцы павуціньне.
Палац той, бачу я, стаіць На беразе лясное азярыны, У люстры возера спалохана трымціць Дрыготкі цень самотнай аблачыны.
Там ля вады, я бачу, ля вады Рады старых прысадаў.
Туды хачу...
Там змые плёс усе сьляды Маіх аблудаў і панадаў...
Гэты палац з акном у восень для мяне — мэтафара прыгожай, дасканалай і высьпелай Беларусі, зь якой, на шчасьце ці, хутчэй, на няшчасьце, назаўсёды зьнітавалася маё сьветаадчуваньне і ці ня ўвесь мой эмацыйны сьвет... А Беларусь тая — вельмі жаданая, што магла б даць столькі эмоцыяў і столькі новага сэнсу жыцьцю — застаецца пакуль такой недасяжнай... I намёку на яе няма на маім жыцьцёвым даляглядзе.
***
Увосень мне і думаецца добра. Упершыню я ня стаў натаваць уражаньні з апошніх сваіх падарожжаў у Беларусь, але ўзяўся парадкаваць
думкі і эмоцыі ўжо за пісьмовым сталом, ля вакна, за якім палае восеньскі пэйзаж суседзкага саду. «Постбеларускія» думкі мае і эмоцыі зусім не паэтычныя. Тым ня менш я іх акуратна занатую, цалкам ведаючы і ўсьведамляючы, што мае развагі пра стыль і стылёвасьць, пра гісторыю і сучаснасьць Беларусі большасьці нашых людзей чужыя, абыякавыя, магчыма, нават варожыя. Ведаю таксама, што ні водгуку, ні душэўнага зруху амаль ні ў кога яны ня выклічуць. I тым ня менш я гэта пішу.
♦ **
Мая ў будучыні прыгожая, дасканалая і высьпелая Беларусь пакуль што выглядае і пахне вельмі недасканалай, савецкай, правінцыйнай і калхознай старонкай... Разумею, што мы не вінаватыя, што нас такімі зрабілі, але і не казаць пра гэта не магу.
Вось еду ў машыне, слухаю дзяржаўнае радыё.
Нейкі чыноўнік гаворыць:
— Как гаварылн в старыну (а эта нзрэчэнне актуальнае н севодня), кадры рэшают всё...
А вось у іншы дзень — 15 лютага, у чарговую гадавіну вываду савецкіх войскаў з Аўганістану — нейкая настаўніца (!) расказвае па радыё пра вечарыну, якую наладзілі ў ейнай школе з гэтай нагоды. Ясна, што былі запрошаныя і вэтэраны тае аўганскае вайны.
— Мы не должны забывать о свонх корнях, мы должны помннть свонх героев...
У шызафрэнічнай прасторы навачаснай Беларусі Сталін, які сказаў пра кадры, жыў у «старыну», а настаўнікі шукаюць свае карані ў падзеях
20-гадовай даўніны ў Аўганістане. I тамсама шукаюць сваіх герояў. 3 такімі плыткімі каранямі наўрад ці некалі тая вучыцелька даведаецца, што адзін зь яе герояў сядзіць цяпер безь віны і без зубоў, якія выпалі ад скорбуту, у страшнай сваімі парадкамі калёніі «Ваўчыныя норы» каля Івацэвічаў.
***
А вось я зь сябрам іду ў рэстарацыю на былой вуліцы Койданаўскай пры яе сутыку з Фэліцыянскай (Рэвалюцыйнай і Камсамольскай па-цяперашняму). Я выбраў яе таму, што месьціцца яна ў лёхах старой камяніцы з барочнаклясычнымі скляпеньнямі. У кожны свой прыезд я шукаю новую такую рэстарацыю ды іду пасядзець пад скляпеньнямі старога Менску. Добра, што іх зьяўляецца ў апошніх рэштках старога гораду ўсё болей.
Ну а прыйшоўшы, амаль заўсёды зь вялікім намаганьнем прымушаю сябе забыцца на шызафрэнічную атмасфэру навачаснай радзімы. Прымружу вочы, пракаўтну камяк раздражненьня і незадаволенасьці, што сьціскае горла, пагляджу на прыгожую беларускай прыгажосьцю кельнэрку, якая хоць і не гаворыць па-беларуску, але цудоўна вас зь сябрам разумее, і памалу супакойваюся — за ежай і прыемнай размовай, аглядаючы інтэр’еры з рабрыстымі скляпеньнямі і валунамі падмурку, што тырчаць са сьценаў і падлогі канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў, вечар праходзіць амаль прыемна. Ды што там «амаль», проста прыемна ён праходзіць, бо вы ня толькі ясьцё
і п’яцё, вы яшчэ зь сябрам марыце пра час, калі гэтых шызафрэнічных рэаліяў вакол ня будзе, а рэстарацыя застанецца, і прыгожыя маладыя кельнэркі таксама застануцца, і вы яшчэ не зусім старыя таксама захопіце той сьветлы час.
А пакуль што рэаліі такія. Мэню называецца «ПрейскурантЬ» з дарэвалюцыйным расейскім «ерь». Рэстарацыя называецца «Пр. Преображенскнй». Я, натуральна, пытаю, што такое «Пр.» Аказалася, «профессор». Ага, кажу, дык гэта з Булгакава, «Сабачае сэрца»? Так, адказваюць мне з гонарам. Я сьмяюся, бо гаспадары рэстарацыі тужаць па старой Расеі і ня ведаюць, што слова прафэсар трэба скарачаць як «проф.», а не «пр.». Зрэшты, гэта пытаньне культуры і адукацыі. Адкуль ім узяцца, калі карані беларускіх настаўнікаў сягаюць у Аўганістан 80-х гадоў XX стагодзьдзя?
Аглядаем сьцены. На іх паразьвешаныя ў рамках старыя фатаздымкі царскіх афіцэраў зь сем’ямі, нейкіх імпэратарскіх вяльможаў XIX стагодзьдзя зь вялікімі зоркамі-ордэнамі на мундзірах з высокімі каўнярамі, а спаміж гэтых настальгічных расейскіх здымкаў... партрэты Шарыкава з кінафільму «Сабачае сэрца», прычым партрэты даволі рамантычныя, зробленыя з паўабароту, у той момант фільму, калі Шарыкаў стаў бальшавіцкім начальнікам-жывадзёрам і насіў скураны палітон і капялюш.
I вось так, пад барочна-клясычнымі скляпеньнямі старога Менску, з Шарыкавым і белымі афіцэрамі на сьценах, з расейскімі яцямі-ёрамі ў «прейскурант-Ь», у рэстарацыі цэлы вечар круцяць песьні... Фрэнка Сынатры...
А ежа была добрая. Такога смачнага яблычнага штрудалю з марозівам я ня еў і на ягонай радзіме ў Аўстрыі.
Як сказаў мне пасьля іншы сябар, «яці» і цьвёрдыя знакі мы пасьля прыбяром, а добрыя рэстарацыі застануцца...
***
Дачуўся я неяк, што Беларускі экзархат Рускай Праваслаўнай царквы вырашыў кананізаваць мітрапаліта літоўскага Язэпа Сямашку. Навіна моцна ўразіла. Але пісаць пра гэта я ня стаў. Вырашыў пачакаць месяцы тры, можа нехта з праваслаўнай беларускай інтэлігенцыі выкажацца. Усё ж шмат у нас пісьменьнікаў, навукоўцаў, журналістаў праваслаўнага веравызнаньня, Hex­Ta, думаў я, абавязкова выкажацца, напіша, засьцеражэ беларусаў ад такога кроку.
Ніхто нічога не напісаў...
Што ў нас сёньня ведаюць пра Сямашку? Што ён арганізаваў далучэньне «западно-русскнх уннатов» да Рускай Праваслаўнай царквы. Яшчэ гэтую падзею называюць «ліквідацыяй Уніі». Зьмест гэтай падзеі ў нашых галовах — чыста канфэсійны. Маўляў, была Унія, стала Праваслаўе. Мы думаем, што такі акцэнт на канфэсійнасьць прымушае нас рабіць наша трагічная гісторыя. Гэта так і ня так. Насамрэч гэты канфэсійны падыход да гісторыі нам навязала ў XIX стагодзьдзі праз сваю гістарыяграфію Расея.
А падыход можа быць ня толькі канфэсійны. Ён можа і, на маю думку, павінен быць нацыянальны. Вось прыклад, як сам 1839 год і дзейнасьць
Сямашкі могуць быць трактаваныя з нацыянальных пазыцыяў.
У 1839 годзе ўпершыню ў гісторыі датуль болып за 500 гадоў самастойную беларускую мітраполію, якая ў розныя гістарычныя пэрыяды бывала то ўніяцкаю, то праваслаўнаю, то зноў уніяцкаю, далучылі да расейскай царквы, да Масквы. Гэта значыць, саму беларускую царкву ўпершыню тады прыядналі да расейскай. У 1839 годзе наша царква, якая да таго, паўтараю, бывала то праваслаўнаю, то ўніяцкаю, перастала існаваць.
Сёньня найважнейшы зьмест акту 1839 году — страта ПАМЕСНАЙ беларускай царквы адметнае самастойнае традыцыі — ад нас трывала схаваны канфэсійным падыходам да гісторыі. У часы ліквідацыі Уніі сам мітрапаліт Сямашка ня раз гаварыў, што вярнуў спакушаных і адарваных вернікаў ва ўлоньне царквы-маці — РПЦ. Хоць насамрэч ані Маскоўская мітраполія, ані Маскоўскі патрыярхат ніколі не былі царквой-маці для беларусаў і ўкраінцаў.
Нашай царквой-маці ад X стагодзьдзя юрыдычна быў Канстантынопальскі патрыярхат, a фактычна — Літоўска-Наваградзкая мітраполія, якая існавала ад 1316 году. У палове XV стагодзьдзя адбылося канчатковае разьдзяленьне мітраполіяў Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ. Падставай для гэтага стала прыняцьце ў 1439 годзе Уніі Канстантынопальскім патрыярхам, бізантыйскім імпэратарам і Праваслаўнай царквой ВКЛ. Ад 1448 году Масква самастойна выбірала сабе мітрапаліта, а беларусы, выбраўшы мітрапаліта, атрымлівалі пасьля зацьверджаньне ад патрыярха. Спа-
чатку Маскоўскія мітрапаліты ў тытуле захоўвалі назву і «Кіеўскага», але ад 1448 году пачалі звацца Маскоўскімі і ўсяе Русі. А нашыя афіцыйна ў паперах ад патрыярха менаваліся Кіеўскімі, Галіцкімі і ўсяе Русі, але часьцей, у тым ліку і ў грэцкіх паперах, называліся Літоўскімі мітрапалітамі або Літоўска-Наваградзкімі. Большасьць нашых мітрапалітаў XIV-XVI стагодзьдзяў жылі ў Наваградку, і бальшыня іх там пахаваныя. Пазьней мітрапаліты жылі ўжо і ў Вільні, і ў Варшаве, але амаль усе яны былі этнічнымі беларусамі.
У XVII стагодзьдзі Кіеўская мітраполія падзялілася на два лягеры — уніятаў і дызунітаў, зьявіліся і два мітрапаліты. Тым ня менш абедзьве гэтыя часткі захоўвалі старую ўсходнехрысьціянскую традыцыю ў абрадах, набажэнствах і сьпевах. Пры гэтым асноўная, значна большая за праваслаўную, частка Кіеўскай мітраполіі працягвала сваё гістарычнае памеснае існаваньне ў абліччы Грэка-каталіцкай царквы. Уніяцкія мітрапаліты захоўвалі тытул Кіеўскіх, Галіцкіх і ўсяе Русі.
У 1686 годзе багатая і моцная Масква, якая ў 1589 годзе абвясьціла ў сябе патрыярхат і ў 1654-м далучыла да сябе левабярэжную Ўкраіну, подкупам і шантажом прымусіла зьбяднелы пад панаваньнем туркаў Канстантынопальскі патрыярхат адмовіцца ад юрысдыкцыі над Кіеўскай праваслаўнай мітраполіяй і перадаць яе Маскве. Так царква-дачка — РПЦ — аформіла захоп праваслаўнай памеснай часткі сваёй царквы-маці. А ў 1839-м Руская Праваслаўная царква скончыла захоп Кіеўскай мітраполіі і зьліквідавала на-
шу самастойную ўсходнехрысьціянскую традыцыю, якая хоць і зазнала пэўныя зьмены ў часы Уніі, але ўсё ж захоўвала, паводле сьведчаньняў шматлікіх дасьледнікаў, велізарныя адрозьненьні ад традыцыі маскоўскай.
Так мы страцілі сваю памесную царкву. I дагэтуль яшчэ думаем, што нам тады вярнулі веру продкаў.
У дзьвюх частак адной старажытнай Кіеўскай мітраполіі раней ці пазьней мог бы зьявіцца шанец аб’яднацца. Ужо ў XVII стагодзьдзі ўніяцкі мітрапаліт Язэп Вельямін Руцкі стварыў плян аб’яднаньня дзьвюх частак расколатай Кіеўскай мітраполіі — уніяцкай і дызуніцкай — пад уладай адзінага Кіеўскага патрыярхату. Я наўмысна пішу «ўніяцкай і дызуніцкай», бо мала хто ведае, што ўніяты таксама называлі сябе праваслаўнымі: у 1722 годзе Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Леў Кішка нават выдаў для сваёй царквы на беларускай мове катэхізіс, славутае «Сабраніе прыпадкаў...», у поўнай назьве якога двойчы сьцьвярджалася, што гэта выклад Праваслаўнай веры. А калі б аб’яднацца і не ўдалося, дык існавалі б дзьве памесныя царквы свайго права — Праваслаўная і Уніяцкая, кожная зь якіх па-свойму захоўвала б традыцыі беларускай царквы X-XVI стагодзьдзяў. Але гэта не ўваходзіла ў імпэрыялістычныя пляны Расеі.
***
У нас, аднак, пра гэта сёньня ня думаюць, a нашыя гісторыкі пра гэта зусім ня пішуць. У беларускіх галовах практычна цалкам няма
гісторыі першага хрысьціянскага тысячагодзьдзя, як, зрэшты, і гісторыі другога хрысьціянскага тысячагодзьдзя, асабліва яго пачатку і сярэдзіны. Нават сьвядомыя нацыянальна гісторыкі і філёзафы апэруюць толькі расейскай вэрсіяй царкоўнае гісторыі, непраўдзівай і перакручанай да непазнавальнасьці. Здаецца нават, што гісторыкі сёньня ўжо і ня хочуць ведаць альтэрнатыўных канцэпцыяў — напрыклад, з працаў заходнеэўрапейскіх гісторыкаў або прынамсі польскіх ці ўкраінскіх калегаў. Нашыя проста задавольваюцца расейскім гістарычным эрзацам.
Ніхто ня лічыцца з тым фактам, што разрыў паміж Канстантынопалем і Рымам 1054 году не датычыў Кіеўскай мітраполіі, якая 3 гады перад гэтым сама адпала ад Канстантынопалю. Ня пішуць, што пасьля разрыву 1054 году паміж Рымам і Бізантыяй Кіеўскіх мітрапалітаў на просьбу князёў часам прызначаў Папа Рымскі, што Кіеўскі мітрапаліт яшчэ ў 40-я гады XIII стагодзьдзя разам зь іншымі кардыналамі браў удзел у нарадзе ў Ватыкане з нагоды татарскай агрэсіі ў Эўропу. Ня пішуць, што беларуская Царква канчаткова адпала ад Рыму толькі ў XIII стагодзьдзі праз агрэсію нямецкіх крыжакоў. Ня пішуць, што яшчэ ў 1250 годзе князь Даніла Галіцкі пачаў перамовы пра Унію з Рымам. Ня пішуць, што ўжо ў XV стагодзьдзі наша царква шэсьць разоў станавілася ўніяцкаю і што ў 1596 годзе яна ўсяго толькі заключыла сёмую Унію з Рымам, якая найдаўжэй праіснавала. Ня пішуць, што гэта ўсё была наша самастойная ўсходнехрысьціянская царква, з ад-
метнай і вельмі адрознай ад маскоўскае традыцыяй у мастацтве, архітэктуры, абрадах, сьпевах і нават канонах!
Вось так не пісалі, не пісалі, а тут раптам бах! — і кананізацыя Сямашкі.
Ня буду шмат казаць пра гэтага расейскага царкоўнага дзеяча. Прывяду толькі тры цытаты. Яны важныя для фармаваньня менавіта нацыянальнага падыходу да ацэнкі дзейнасьці мітрапаліта.
Першая паходзіць з нарысу пратаярэя Аляксандра Мацкевіча пра Сямашку, апублікаванага ў «Лнтовскнх епархнальных ведомостях» у 1884 годзе. Мова ў гэтым урыўку ідзе пра бацьку мітрапаліта, айца Язэпа Сямашку, які скасаваньня Уніі не прыняў і праз год пасьля гэтай падзеі, у 1840 годзе, зладзіў у сябе на кухні ўніяцкую каплічку, дзе служыў набажэнствы, вянчаў і адпяваў людзей.
«Тогда, подарйв выстроенный йм вблйзй костела дом сыну своему Нйколаю, бывшему в Млйнцах вольнопрактйкуюіцйм врачом, он купйл себе другой vis-a-vis, й здесь йз кухнй, которая составляла помеіценйе, отдельное от дома, устройл молельню... В этой молельне в январе 1840 года старйкй Семашкй устройлй no унйатскому обряду брак йх дочерй Елены, любймой сестры православного уже тогда преосвяіценного Носйфа. Женйхом был Вйктор Гомолйцкйй, нынешнйй вйленскйй кафедральный протойрей, а брак совершен унйатскйм свяіценнйком Федором Кудрйцкйм, прожйвавшйм в то время в предместье города Лйповца Гайсйне, й нарочйто для этого сюда вызванным...
Прйняв православйе, преосвяіуенный Мосйф в конце трйдцатых й начале сороковых годов пйсал не раз отцу своему в Млйнцы, убеждая й с сыновнею покорностйю упрашйвая последовать его прймеру... Но нйкакйе убежденйя почтйтельного й нежного сына не действовалй на престарелых родйтелей. Наконец в 1846 году высокопреосвяіценный Мосйф прйбыл лйчно в Млйнцы к свойм родйтелям, ймея отрагценные на голове волосы й бороду, но й это не повлйяло на отца оттюсшпельно перемены веры...
Отец архймандрйт Модест в упомянутом некрологе мйтрополйта Мосйфа говорйт между прочйм, что родйтель его вполне сочувствовал мыслям его о воссоедйненйй унйатов, й когда последовал акт воссоедйненйя, охотно прйнял православйе. Зная его лйчно, й прйтом блйзко, могу утверждать лйшь протйвное... Фанатйзм й ненавйсть к православйю особенно сйльно выразйлйсь в сыне его свяіценнйке Моанне Семашке, который й умер вне православной веры, й ородном брате своем мшпрополйте Мосйфе всегда отзывался так: przeklqty! sam siebie pot^pil i narod zgubil. B бытность его y меня в Лйповце я показал ему портрет его знаменйтого брата; он с бешенством бросйл портрет на пол u прй звуках разбйтого стекла тотчас же убежал. Умйрая, он завеіцал похоронйть его прй Млйнецком костеле, й ксендзы уже прйнялйсь было за йсполненйе его волй; но православные свяіуеннйкй отобралй его у ксендзов й погреблй прй православной Нлйнецкой Воскресенской церквй, чем остался доволен брат умершего
мйтрополйт Носйф й свягценнйкам погребавшйм прйслал денежное вознагражденйе...»
Я дадам, што бацьку свайго мітрапаліт Сямашка сілай у 1847 годзе перавёз у Беларусь і зрабіў яго сьвятаром праваслаўнай царквы ў Дзікушках пад Лідай, але бацька і там служыў па-ўніяцку, на што ўсе вакол былі вымушаныя заплюшчыць вочы... Так, «неўзьяднаным», стары айцец Язэп Сямашка і памёр. Як бачым, мітрапаліт быў за адступніцтва пракляты сваёй сям’ёй. Ён нават па-блюзьнерску парушаў апошнюю волю сваіх памерлых блізкіх...
Калі нехта зьверне ўвагу на польскую мову брата мітрапаліта і ўспомніць расейскі аргумэнт пра «палянізацыйную ролю Уніі», то хай задумаецца і пра тое, на якой мове з паловы XIX стагодзьдзя пачалі гаварыць і цяпер яшчэ гавораць праваслаўныя бацюшкі ў Беларусі. Цяжка спрачацца з фактам, што як многія сёньняшнія расейскамоўныя людзі ў Беларусі лічаць сябе беларусамі, так і многія тагачасныя польскамоўныя жыхары краю лічылі сябе ліцьвінамі-русінамі.
У пачатку XIX стагодзьдзя польская была мовай зносінаў у Беларусі, але ўніяцкія сьвятары не забываліся і на родную. Пра гэта — другая мая цытата. Паходзіць яна з мэмуараў аўтара першага слоўніка беларускай мовы Івана Насовіча «Воспомннання моей жнзнн».
«Когда я в 1815 году был йнспектором мстйславского уездного духовного учйлшца й учшпелем высшего отделенйя, то дворянйн Юрковскйй арендовал петруляндское йменйе Петра Станйславовйча Крогера. У него было двое сыновей Mean й
Александр, обучавшйхся в мстйславском езуйтском 6-классном, на степенй гймназйй, учйлшце, й Юрковскйй прйгласйл меня на все вакацйонное время давать ежедневно помянутым сыновьям его урокй русского языка й русской словесностй... В конце канйкул 29 августа все семейство Юрковского, хотя й было рймского йсповеданйя, как бы нарочйто, собралось йдтй к обедне в тамошнюю унйатскую церковь. Сам Юрковскйй предложйл мне сопутствовать йм. С нймй был экономйческйй землемер Маевскйй й два постороннйх гостя, все без йсключенйя католйкй, кроме меня, православного. Я, прйзнаться, удйвйлся, что катполйкам в этот день прйшла охота быть у обеднй в унйатской церквй. По совершенйй лйтургйй свяіценнйк велел поставйть средй церквй аналогйй для молебствйя й, украшенный крестом за 1812 год, вышедшй с Евангелйем й какою-то бумагою, положйл Евангелйе на аналогйй, a в руках держа, no словам его, указ... начал говорйть ко всем нам... так:
— Вот, правоверные хрйстйане. Господь Бог no велйкому смутку послав пам велйкую радосць; велйкйй Наполеон, як в гэтом указе пйшецца, хвала Богу, воцарйвся в свое государство (с острова Эльбы) й знову йдзець к нам. Помолймся ж Господу Богу о том, чтоб Бог ему помог...»
На гэтым я цытату скончу. Нягледзячы на ня вельмі ўдалую графічную перадачу Насовічам словаў уніяцкага сьвятара Ракоўскага, добра відаць, што ў 1815 годзе ён гаварыў на беларускай мове. Калі ўспомніць, што ў той час у нашых краях польская мова была ўжо агульнапрынятая, гэтаксама як сёньня расейская, і якія палітычныя рэаліі
панавалі тады ў Расейскай імпэрыі, то мы зразумеем, што Іван Насовіч зафіксаваў у сваіх успамінах выдатны грамадзянскі ўчынак сьвятара. Бо і сёньня яшчэ ў Беларусі, каб загаварыць падчас нейкага афіцыйнага мерапрыемства да прысутнай расейскамоўнай публікі па-беларуску, чалавеку патрэбная пэўная грамадзянская мужнасьць і адпаведныя патрыятычныя перакананьні, ня кажучы ўжо пра зьмест самой прамовы сьвятара. Айцец Ракоўскі, як бачым, такія перакананьні і мужнасьць меў. Другі важны момант, пра які цытата сьведчыць, — палітычныя антырасейскія погляды ўніяцкага клеру. Якраз пра іх сьведчыць арганізацыя малебну за посьпех Напалеона і за тое, каб ён зноў прыйшоў у Беларусь і вызваліў народ ад расейскага ярма...
Вось такую царкву дапамог зьнішчыць мітрапаліт Язэп Сямашка.
I, нарэшце, трэцяя цытата. Паходзіць яна з працы беларускага палітычнага дзеяча і гісторыка Аўгена Калубовіча «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства».
«Поруч вывазаў ішло нішчэньне, ад якога найболыа пацярпела пісьменства ў нацыянальнай беларускаймове — дакумэнты беларускай гісторыі і кнігі вуніяцкай (дакладней — былой праваслаўнай і вунгяцкай) літаратуры XVII-XVIII стст.
Шмат іх было спалена ў агні... У1832 г., на загад зь Пецярбургу, пачалася акцыя адбіраньня старых вуніяцкіх служэбнікаў і іншых кніжок і замены іх на расейскія праваслаўныя кнігі. 3 цэркваў і манастыроў цэлае Беларусі ў Полацкую духоўную кансысторыю звозіліся для паленьня выданьні
беларускіхвуніяцкіхдрукарняў. Удадаткахдатых кніг у беларускай мове друкаваліся арыгінальныя навукова-тэалягічныя і мастацкія, галоўна вершаваныя, творы беларускай літаратуры: усе яны, за рэдкім выключэньнем, беззваротна загінулі ў агні, разам з богаслужбовымі кнігамі. Вуніяцкія сьвятары спрабавалі ратаваць іх: ведамы выпадак, калі 2 красавіка 1834 году ў Наваградку на рукі яп. Язэпа (Сямашкі) 56 сьвятароў злажылі пратэст, але, на загад цара, усе былі пакараныя за гэта годам манастырскай турмы.
Аб тым, як «уніатпскія кнйгй... преднамеренно унйчтожалйсь», яшчэ лепей сьведчаць паленьні іх у Жыровічах. Туды ўжо па ліквідацыі ў 1839 г. вуніяцкае царквы яны звозіліся з павуніяцкіх (вуніяцкіх і былых праваслаўных) царкоўных і манастырскіх бібліятэк і, на загад праваслаўнага мітрапаліта Язэпа (Сямашкі),у 1841-44 гг. спальваліся ў манастырскгх печках. Дзеля таго, што такі спосаб нішчэньня кніг быў марудным і частка кніграскрадалася,у 1844 годзе мітрапаліт загадаў вынесьці кнігі на манастырскі пляц і спаліць іх на вогнішчы адразу. У 1853-55 і 1857 гг. паленьне іх зноў працягвалася. Колькі тут было спалена — невядома: афіцыйна называецца лічба каля 2000 кніг, аднак сам мітрапаліт зазначае, што спалена іхбыло болей, чымся афіцыйна паказсгна...»
Тут я спынюся, хаця Аўген Калубовіч яшчэ на многіх старонках з дакладнымі навуковымі спасылкамі на крыніцы пералічвае, як і што палілася ў наступныя гады і дзесяцігодзьдзі, у тым ліку як было спалена Тураўскае Эвангельле XI стагодзьдзя або як наўмысна ў 1898 годзе
быў спалены Смаленскі царкоўна-археалягічны музэй зь беларускімі старадрукамі, рукапісамі і дакумэнтамі.
Побач з кнігамі мітрапаліт Сямашка тысячамі паліў і старыя беларускія праваслаўныя і ўніяцкія абразы. У выніку да XX стагодзьдзя, калі абразы пачалі зьбіраць па цэрквах, дайшлі толькі лічаныя зь іх. Пры Сямашку ж пачаліся і першыя перабудовы нашых старых эўрапейскіх цэркваў на расейскі ўзор.
3 гледзішча сьвядомага беларуса (бяз розьніцы веравызнаньняў) мітрапаліт Язэп Сямашка мае ацэньвацца адназначна: гэта быў зьнішчальнік самастойнасьці беларускай мітраполіі, а таксама далакоп беларускай мовы і культуры.
I вось сёньня РПЦ задумала Язэпа Сямашку кананізаваць. Што ж, расейскі народ мае права ўшаноўваць сваіх герояў і нават маліцца ім. Але прычым тут беларусы?..
Часам мне здаецца, што так народы і паміраюць... Гэта, відаць, ужо — кантрольны стрэл...
***
У кожны са сваіх прыездаў у Менск я дзень, або і два-тры, блукаю па горадзе амаль бяз мэты. Хаджу па вуліцах, гляджу на людзей, заходжу ў крамы і кнігарні, перабіраю кнігі на паліцах, слухаю, пра што пытаюцца ці гавораць людзі... Заўсёды заходжу ў рэшткі гістарычнага цэнтру і з прыкрасьцю адтуль сыходжу. Нехта, можа, радуецца, што там сёе-тое аднаўляецца, а я з болем гляджу, як зьнікаюць апошнія магчымасьці рэгенэрацыі Замкавай гары і Старога Гораду зь Нямігай —
паркінгі і хмарачосы забіваюць апошнія надзеі. Хто б мог падумаць 15 гадоў таму, што зь Менскам такое зробяць цяперашнія валадары?.. Цяжка бачыць на старой вуліцы Зыбіцкай ідыёцкія дамкі з сылікатнай цэглы і з сайдынгам на сьценах... У Польшчы мэталадахоўкай крыюць сялянскія дамы ў вёсках, а нашыя калхозьнікі — рэнэсансавагатычныя і барочныя храмы ў цэнтры Менску. Hi эстэтыкі, ні густу, ні меры. Эклектыка ў галовах, у сэрцы і ў душы.
Хочацца нечага некранутага і аўтэнтычнага. Тады я іду ў амаль зьнішчанае Ракаўскае прадмесьце, каб пастаяць каля рэшткаў гарадзкога валу пры сутыку даўно зьнішчаных і наноў забудаваных вуліц Замкавай і Шпалернай... Там можна забыцца пра бачанае напярэдадні па дарозе ў Дзяржынскі архіў брыдкае дзіва — аграмадныя саламяныя скульптуры з валкоў на высокіх адхонах каля Берасьцейскай шашы. Пазьнішчалі гістарычныя цэнтры старых гарадоў і многіх мястэчак, разбураюць ужо апошнія артэфакты высокага мастацтва і... ставяць уздоўж шашы аграмадных саламяных цётак у хустках! Якая ганьба, якая эклектыка, які сорам!
Што з намі зрабілі?.. Што мы самі з сабой зрабілі?.. Горда называем Беларусь краінай замкаў. Тымчасам у нас сёньня не налічыцца і пятнаццаці замкаў, што захаваліся цалкам або часткова. Апошнімі гадамі аднавілі два зь іх, прычым ня лепшым чынам, і ганарымся імі. А, напрыклад, у Чэхіі, якая ў тры разы меншая за Беларусь, — каля дзьвюх тысяч замкаў. Выдадзеная энцыкляпэдыя пра 888 найлепшых замкаў і фартэцыяў Чэскай
Рэспублікі, якая стаіць у мяне дома на паліцы. Многія цалкам захаваныя баронскія замкі Чэхіі, збудаваныя ў XIII-XIV стагодзьдзях у раманскім стылі, нават ня ўнесеныя ў чэскія энцыкляпэдыі... У сотнях тых замкаў — шыкоўныя калекцыі сярэднявечнай мэблі, зброі, адзеньня... А ў нас у Нясьвіжы арудуе «Солнгорскпромстрой»...
Калі прыняць пад увагу блізкасьць у апошнія стагодзьдзі Беларусі да Расеі і ўжыць аналёгію нашай цяперашняй сытуацыі з расейскаю пасьля 1917 году, дык я разумею, што дакладна належу да лягеру, умоўна кажучы, «бунінцаў», якія адмаўлялі супрацоўніцтва з «хамамі», і нічога агульнага ня маю са зьменавехаўцамі, якія заклікалі прызнаць бальшавікоў законнай уладай за тое, што яны адстаялі тэрытарыяльную цэласнасьць Расеі і пачалі адраджаць вялікадзяржаўнасьць. I за гэта, дарэчы, зьменавехаўцаў усіх (некаторых яшчэ ў цягніках па дарозе ў Расею) ліквідавала ЧК, a тыя, што пасьпяхова даехалі ў Расею з Бэрліну і Парыжу, скончылі на Салаўках або ў падвалах губчэка...
* **
Блукаю я па горадзе, бо шукаю нечага, што не магу назваць дакладна. Па дарозе ў Менск мару пра сустрэчы са старымі сябрамі, даю сабе цьвёрды зарок пазваніць і сустрэцца з тым ці іншым з былых знаёмцаў і... не званю. Нешта не дае... У Празе я з болем і любоўю ўспамінаю некаторых сваіх былых таварышаў, тужу па іх, а прыехаўшы ў Менск, не знаходжу ў сабе сілаў і часу адшукаць іх, каб абняць, пасядзець, пагаварыць...
Магчыма, я падсьвядома не забываю пра сваю канстатацыю, што дзеці ня дзеляць сьвет, яго дзеляць дарослыя? Можа баюся гэтых сустрэчаў, бо ня ведаю, як мяне былыя сябры сустрэнуць? A можа нават гэтае імкненьне да мінулай чысьціні і шчырасьці дачыненьняў засталося толькі ў мяне? Цяжка сказаць. Я ж таксама столькі гадоў не шукаў кантактаў са сваімі былымі таварышамі і таварышкамі. А зь іншага боку, і яны столькі ж гадоў не шукалі кантактаў са мной, хоць я ў пэўнай ступені асоба публічная, і мае кантакты можна лёгка знайсьці ў інтэрнэце... Зрэшты, можа якраз таму менавіта я меўся зрабіць першы крок?
Нехта зь вялікіх сказаў, што пад канец жыцьця мы памятаем пра яго ня больш, чым пра зьмест некалі прачытанага раману. Гэта дакладна так. Я, спадзяюся, жыву яшчэ не ў канцы свайго жыцьця, але з болем і зьдзіўленьнем назіраю, як зьнікаюць у прорве часу і трацяцца незваротна цэлыя кавалкі ўласнага лёсу разам з тагачаснымі сябрамі, тагачаснымі пачуцьцямі, радасьцямі і замілаваньнямі. Ірвуцца ніці маёй памяці.
Іду па Камсамольскай вуліцы, і раптам мяне спыняе былы прыяцель. Я ведаю, хто гэта, пытаюся, ці займаецца ён яшчэ той справай, якой займаўся ў пачатку 90-х... Але ня памятаю ані імя, ані прозьвішча! Той сьмяецца, расказвае пра нашых агульных знаёмцаў, пераказвае сустрэчу з маімі бацькамі, і толькі калі мы разьвітваемся і падаем адзін аднаму руку, у мяне вырываецца: «Ну, Коля, пакуль...» Так я ўспомніў імя, а прозьвішча, перабіраючы розныя варыянты, успомніў толькі ўвечары...
А было аднойчы, што я спусьціўся па Музычным завулку на Гандлёвую, каб далей пакіравацца на кніжны кірмаш каля ВДНГ. 3 паркінгу каля офіснага цэнтру ў рэстарацыі «Журавінка» выехаў чорны BMW Х-5 і спыніўся каля мяне. Хлопец-кіроўца адчыніў акно і пытаецца: «Сяргей?» Я кажу: «Так». А той: «Я Раман, мы ў Сашы Швеца перасякаліся, памятаеш?» Я тупа гляджу ў твар, які, бясспрэчна, ведаю, але хто гэта і хто такі Саша Швец — ня памятаю... Склероз мазгоў. Ці адрыў ад радзімы? Раман прапануе падвезьці, яго ззаду сыгналамі падганяюць іншыя кіроўцы, што таксама выехалі з паркінгу, я адмаўляюся, і ён, зьбянтэжана кінуўшы: «Ну, яшчэ ўбачымся», зьяжджае. Сустрэў мяне вельмі прыязна, ледзьве ня кінуўся абдымаць, а зьехаў расчараваны. Я два дні думаў, хто такі гэты Раман і што гэта за Саша Швец, і нарэшце-такі ўспомніў, але позна, позна. Чалавек быў мне рады, амаль шчасьлівы, а я нават не паціснуў яму рукі... Так мы трацім наш сьвет, наша кола, наша жыцьцё... Праклятая эміграцыя і праклятая калхозная рэальнасьць на радзіме, якая гоніць людзей адсюль!
А так у Менску... родна. Вельмі шмат прыгожай моладзі. У кожны свой прыезд я выпадкова чую на вуліцы беларускую мову, і асабліва часта — ад моладзі. Часам я з такімі маладымі людзьмі знаёмлюся і яшчэ больш захапляюся імі. Ім усяго па 20 гадоў; калі ў 1994 годзе памянялася ўлада і пачала згортвацца нясьмелая беларусізацыя, ім было па 3-4 гады. Адкуль жа ў іх столькі нацыянальнага пачуцьця, адкуль у іх мяккія знакі ў допісах? Некаторыя прызнаюцца, што бацькі іхныя нічога
супольнага зь беларушчынай ня маюць. Гэта містычная таямніца, агарнуць якую ня могуць і нашыя ворагі — відаць, яго мосьць сам наш наРОД ня хоча сыходзіць у нябыт з гэтай плянэты...
Радуе і фізычны тып гэтых высокіх і прыгожых хлопцаў і дзяўчат. Іх асабліва прыемна бачыць на фоне многіх вульгарных твараў, бо падзеі апошніх 20-30 гадоў вымылі зь вёсак рэшту беларускага генафонду. Я неяк гутарыў з доктаркай навук з Акадэміі, якая ўсё жыцьцё займаецца археалягічнай антрапалёгіяй. Яна кажа, што цяпер адбываецца звырадненьне нашага вясковага генатыпу і трэба маліцца на зьмешаныя шлюбы (хаця б у межах розных рэгіёнаў краіны), бо менавіта ад іх атрымліваюцца найбольш прыгожыя, актыўныя і энэргічныя людзі. Здаецца, я недзе чытаў адваротнае, але доктарка, відаць, ведае, пра што кажа. У кожным разе, вульгарныя твары неяк прамінаюцца, а прыгожыя — наадварот, заўважаюцца і застаюцца ў памяці.
***
Зноў хаджу па Менску, зноў і зноў думаю пра тое, што ў родным горадзе дзеецца, і зноў вяртаюся да канфэсійнай сытуацыі ў краіне. Яна, насамрэч, значна важнейшая і значна больш уплывае на нас, чым мы гэта заўважаем і разумеем. Гэта, відаць, сапраўдны праклён Беларусі — яе царкоўная гісторыя. Ня хочацца мне бясконца кранаць гэтую тэму, але і абысьці яе не магу.
Здаецца, галоўная і найтрагічнейшая «заслуга» мітрапаліта літоўскага Язэпа Сямашкі ў тым, што беларусы сёньня думаюць, што ходзяць у
праваслаўныя цэрквы, хоць насамрэч яны ходзяць у цэрквы расейскія...
Вядома, маліцца да Сямашкі таму, хто гэтага хоча, не забароніш. Але, на маю думку, ушаноўваць Сямашку ў Беларусі, а пагатоў маліцца да яго можа толькі той, у каго нелюбоў да іншай канфэсіі большая за любоў да свайго народу і да сваёй радзімы. А гэта ўжо — фанатызм, які ня мае нічога супольнага з хрысьціянскай маральлю, або — сьвядомы палітычны выбар. Мне цяжка ўявіць беларускамоўнага беларуса перад абразом з выявай мітрапаліта Язэпа...
Нашу гуманістыку, нашу сьвядомасьць і нават мараль наўсьцяж працінае канфэсійнасьць. Тое вынікла з нашай трагічнай гісторыі, і мы сёньня такія слабыя і маніпуляваныя мацнейшымі суседзямі таму, што ня можам гэтай канфэсійнасьці пазбыцца і замяніць яе на адзіна правільны нацыянальны падыход да ўсяго. Падыход інтэграваны і ўсёдаравальны: усё, што з намі было, — усё наша.
А ў выніку браку такога падыходу і нашай духоўнай несамастойнасьці адбываюцца фатальныя для народнай маралі рэчы. Мараль наогул — ці ня самае важнае, што народу для нацыянальнага існаваньня і нацыянальнага імунітэту патрэбна. Многія знакавыя і сымбалічныя рэчы, што з намі адбываюцца і якія сьведчаць пра няўхільны скон нашай народнай душы і самога нашага народу, маюць найперш маральнае вымярэньне.
Кананізацыю Сямашкі адзін мой праскі сябар назваў чарговай «лініяй Сталіна» ці чарговай вуліцай Суворава, і ён мае абсалютную рацыю. Сапраўды, вуліцы Суворава ў беларускіх гарадах,
помнікі Леніну, лінія Сталіна, вандалізм у Курапатах і сама цяперашняя палітычная сыстэма ў краіне — усё гэта найперш праблемы маральнага і духоўнага стану народу. I кананізацыя мітрапаліта Сямашкі — гэта, у прынцыпе, яшчэ адна вуліца Суворава ці лінія Сталіна. Але ёсьць адно «але», адна папраўка, і сфармуляваць яе можна так: спачатку быў Сямашка, а пасьля зьявілася ўсё астатняе. Калі б не было Сямашкі, не было б і лініі Сталіна, і вуліцы Суворава ў нашых гарадах ужо даўно пазьнікалі б, і цяперашняй улады ў Беларусі магло б ніколі ня быць. СЯМАШКА ГАЛОЎНЫ АНТЫГЕРОЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ XIX СТАГОДЗЬДЗЯ I ГАЛОЎНЫ ГЕРОЙ РАСЕІ ТАГО ЧАСУ, гэта менавіта ён, а не Мураўёў-Вешальнік, зрабіў найболей для перамогі «русского дела в Западном крае»...
А маленькіх «лініяў Сталіна» (або вуліцаў Суворава etc.) у Беларусі ўсё болей і болей. Адну зь іх у лютым 2012 году я знайшоў на Вайсковых могілках у цэнтры Менску.
У 2010 годзе ў сталіцы Беларусі пачалася адбудова царквы Сьвятога Духа на Пляцы Волі. Царква гэтая была храмам двух уніяцкіх базыльянскіх манастыроў, муры якіх шчасьліва захаваліся побач з царквой да нашых дзён, прычым адзін зь іх, жаночы, ёсьць найстарэйшым мураваным будынкам сёньняшняга Менску — ягоная аснова сягае ў XVI стагодзьдзе. У 1936 годзе Сьвятадухаўка, перабудаваная ў XIX стагодзьдзі на расейскі праваслаўны катэдральны сабор, была ўзарваная. Выбух ня толькі разбурыў сьцены, але і пашкодзіў некаторыя пахавальныя крыпты ў лёхах царк-
вы. I вось калі ў 2010 годзе будаўнікі раскапалі падмуркі Сьвятадухаўкі, яны знайшлі і чалавечыя парэшткі. Да таго ж будаўнікі разбурылі непашкоджаныя пахавальныя крыпты ў падмурках, дзе знайшлося і адно нятленнае цела ў царкоўным убраньні. Бедныя менскія грэка-католікі прасілі ўлады, каб людзкія парэшткі аддалі ім для належнага ўшанаваньня і перапахаваньня, служылі каля будаўнічай пляцоўкі малебны — нічога не дапамагло. Улады круцілі-муцілі, абяцалі вярнуць косьці ў царкву і нават аднавіць крыпту ў лёхах новазбудаванай копіі храму, але ўрэшце нятленнае цела аказалася ў Акадэміі навук «для вывучэньня», а косьці бязь сьледу зьніклі.
Зрэшты, у 2011 годзе яны знайшліся. Аказалася, што праваслаўныя (!) сьвятары пахавалі іх у братняй магіле на вайсковых могілках у Менску. На маленькай непрыкметнай магіле паставілі крыж зь дзікім, як на маё разуменьне, надпісам:
«Здесь покоятся останкн хрнстнан, обретенные прн стронтельстве концертного зала детской фнлармоннн на пл. Свободы в Мннске».
Крыж той за год ужо двойчы ламалі, ляжыць ён зламаны і цяпер... Нехта ўсё ня можа супакоіцца. Канфэсійны падыход не дае.
А насамрэч падзея, якую я апісаў, — страшная. Яна паказвае, у якой маральнай прорве знаходзіцца беларускае грамадзтва ў выніку канфэсійнага падыходу да сваёй гісторыі. Заснавальніцай базыльянскага манастыра ў Менску была дачка вялікага канцлера літоўскага, стваральніка Статуту 1588 году Лява Сапегі Кацярына Сапяжанка, яна была першай ігуменьняй менскіх базыльянак
і ў царкве Сьвятога Духа была пахаваная. Таксама ў царкве Сьвятога Духа ў палове XVII стагодзьдзя супачыў і фундатар царквы, кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Антоні Сялява. Гэта — выдатныя асобы і пэрсанажы беларускай гісторыі без увагі на іхную канфэсійную прыналежнасьць, і калі б нават падазрэньне было на тое, што іхныя парэшткі могуць аказацца сярод раскапаных касьцей, іх трэба было б належным чынам ушанаваць. А тут жа ніякага падазрэньня — дакладны гістарычны факт, што ігуменьня Кацярына Сапяжанка і кіеўскі мітрапаліт Антоні Сялява былі пахаваныя ў гэтай царкве. I вось іхныя парэшткі апаганеныя і ананімна пахаваныя ў братняй магіле пад цынічным расейскім надпісам...
Насамрэч, выкіданьне мошчаў са Сьвятадухаўкі — гэта гвалт над нашымі духоўнымі каранямі. Парэшткі беларускіх дзеячоў, нашых неабвешчаных сьвятых — ігуменьні Кацярыны Сапяжанкі, мітрапаліта Антонія Сялявы (як і сотняў іншых, якія былі апаганеныя і яшчэ будуць апаганеныя) — былі сапраўдным духоўным карэньнем нацыі, мэтафізычным сховішчам нашага нацыянальнага духу, яго апірышчам. Нацыянальны дух нябачна і неадчувальна прамяніўся і праменіцца адтуль, з-пад зямлі, і падмацоўвае жывы арганізм нашага народу. Такім містычным духоўным апірышчам і крыніцай духу ёсьць наогул усе старажытныя муры нашых гарадоў і мястэчак. Таму ворагі заўсёды дратавалі і дратуюць ня толькі гісторыю, памяць і яе матэрыяльныя ўвасабленьні, але і магілы продкаў, могілкі. У 2010 годзе растапталі і апаганілі яшчэ адну містычную
Сяргей Абламейка. Настальгія крыніцу народнага духу ў падмурках менскай Сьвятадухаўкі.
I тут (зноў кажу) няважна, да якой канфэсіі належалі выдатныя дзеячы нашай гісторыі, магілы якіх былі апаганеныя. Такой самай жорсткай маральнай ацэнкі заслугоўваў бы і факт апаганьваньня магілы некага з праваслаўных ці пратэстанцкіх дзеячоў нашай гісторыі.
Сама Беларусь, як і вялікая частка яе гісторыі і культуры, якую можна акрэсьліць адным словам «Унія», засталіся сёньня без гаспадароў і абаронцаў. А гэта чатыры з паловай стагодзьдзі існаваньня народу, у тым ліку апошнія 250 гадоў бесьперапыннага існаваньня Уніі перад 1839 годам.
Таму і ляжыць нятленны Леў Сапега ў Вільні ўсімі забыты. Я кажу нятленны, бо прыхільная да беларусаў літоўская супрацоўніца музэю ў віленскім касьцёле сьвятога Міхала дазваляла ў 1980-я гады талакоўцам адсунуць вечка каменнага саркафагу Сапегі і паглядзець на яго нятленнае засохлае цела з трэснутай скурай на лбе. У выпадку такой нятленнасьці хрысьціянаў абвяшчаюць сьвятымі. Але беларускі нацыяналіст і творца Уніі Леў Сапега сёньня нікому не патрэбны. Ані рымакатолікам беларусам, ані палякам, ані літоўцам — бо ня іхны. Ані расейцам і праваслаўным беларусам — бо ня іхны таксама. I няма каму да яго маліцца. Купка сёньняшніх уніятаў у Беларусі ня мае сілаў нават для таго, каб выпрасіць для сябе біскупа ў замілаванага Расеяй Ватыкану, а ня тое што абвясьціць Сапегу сьвятым. Пакутніка ГУЛАГу, уніяцкага архімандрыта Андрэя Цікоту —
і таго цяпер кананізуюць расейскія католікі, а не беларусы.
Адзіна слушны і адзіна правільны падыход да гісторыі нам у XIX стагодзьдзі падмянілі падыходам канфэсійным. I сёньня ўжо не разабрацца, дзе, што і як перакручана ў беларускіх галовах, нават у найлепшых зь іх.
***
Перагледзеў у цягніку па дарозе ў Прагу кнігу Алега Латышонка «Нацыянальнасьць — Беларус». Бачыў у друку станоўчыя водгукі. Мне сумна, бо разумею, якую вялікую небясьпеку Беларусі, яе самаідэнтыфікацыі, самаўсьведамленьню і яе будучыні нясе Алег. Вельмі нетыповую, лякальную сытуацыю Беласточчыны ён пераносіць на ўсю Беларусь і спрабуе навязаць нам свае канцэпцыі. Сэнс Латышонкавых думак такі: не шукайце ніякага ліцьвінства, гэта падман і польская інтрыга, не была Унія беларускаю вераю, нашто вам тая Літва, Беларусь — старэйшая за Літву і ВКЛ, мы з Полацку, мы адтуль, са Старажытнай Русі, мы праваслаўныя, мы... рускія. Лягічны ланцужок, які адкідае нас аж за Смаленск. Я б сказаў, далёка за Смаленск.
I што самае сумнае, такія ж заклікі адмовіцца ад ліцьвінства і спадчыны ВКЛ сёньня гучаць і зь іншага боку, з Масквы, а таксама і ад нашых уласных западнарусаў. Як дзіўна і як відавочна тыя, хто адкідае Унію, злучаюцца ў сваім патасе і ў сваіх закліках з расейскімі імпэрцамі!
Насамрэч у канцэпцыі Латышонка сканцэнтраваная ўся гістарычная трагедыя Літвы-Беларусі.
I гэта сапраўдная трагедыя, калі такія выдатныя навукоўцы, як Латышонак і Сагановіч, шукаюць гістарычныя карані прыдуманай расейцамі назвы нашай краіны — Беларусі.
Сёньня я магу адназначна сьцьвярджаць, што ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь» зь беларускай дзяржаўнай мовай. Як яе сёньня і няма. Многія і многія людзі, найлепшыя людзі Беларусі, кандыдаты і дактары навук, не разумеюць, што ня можа ўжо ў прынцыпе быць праваслаўнай Беларусі, а можа быць толькі праваслаўны расейскамоўны ПаўночнаЗаходні край. Праваслаўная Баўгарыя магчымая, праваслаўныя Сэрбія, Румынія і Расея магчымыя, а вось Беларусь — не. Беларусь можа быць толькі шматканфэсійнай.
Латышонак забірае ў нас 500 гадоў гісторыі, якія мы былі ў складзе ВКЛ. Ягоная канцэпцыя забірае ў нас усё, чым мы ганарымся. Калі б так, як Латышонак, думаў Уладзімер Арлоў, ягоная фундамэнтальная непераўзыдзеная кніга «Краіна Беларусь» страціла б дзьве траціны свайго аб’ёму. Усё, чым мы сёньня захапляемся, чым ганарымся і што любім у нашай мінуўшчыне — найлепшыя часы, залаты век XV-XVII стагодзьдзяў — гэта часы ВКЛ, Уніі, ліцьвінства.
Мы, вядома, Русь Літоўская, якая стагодзьдзямі вяла барацьбу з Русьсю Маскоўскай за аб’яднаньне ўсходнеславянскіх земляў. Цяжка разьдзяліць у беларускай сутнасьці рускае зь літоўскім, якія зьнітаваліся ў нас намёртва. Якраз гэтая сынтэтычная тоеснасьць вытварыла наш народ. Гэта і два этнічныя субстраты — славяне-балты, і дзьве
цывілізацыйныя прасторы — Усход і Захад, дзьве канфэсіі — Усходняя і Заходняя, якія ў нас (упершыню ў гісторыі чалавецтва) нарадзілі свой сынтэтычны кампрамісны варыянт — Унію, што пасьпела выйсьці на ўзровень канонатворчасьці.
Ня хочацца зноў паўтараць, што недасканалае асэнсаваньне гістарычнага шляху ЛітвыБеларусі наўпрост зьвязанае і наўпрост вынікае з глыбіннага, карэннага няведаньня і неразуменьня царкоўнай гісторыі Беларусі. Шасьцёра мітрапалітаў з адзінаццаці ў XV стагодзьдзі заключалі Унію з Рымам. Ня ведаючы пра гэтыя шэсьць Уніяў XV стагодзьдзя, пачынаючы з Уніі мітрапаліта Рыгора Цамблака 1417 году і канчаючы Уніяй мітрапаліта Язэпа I Баўгарыновіча 1500 году, нельга зразумець, чаму найлепшыя «праваслаўныя» цэрквы Беларусі — віленская Траецкая, Супраская, наваградзкая Барысаглебская, Сынковіцкая і Мураванкаўская — гатычныя паводле сваёй архітэктуры. Ня ведаючы, якая памежная, заходне-ўсходняя духоўнасьць панавала ў нас у XV стагодзьдзі, нельга зразумець уніяцтва Францішка Скарыны, які, як вядома, вызнаваў каталіцкія догматы ў сваіх выданьнях, пакідаючы іх праваслаўнымі формаю. Пра ўніяцтва Скарыны чамусьці ведае і піша прафэсар Гудавічус зь Літвы і ня ведае (прынамсі, ня піша) ніводзін прафэсар у Беларусі.
Памежнасьць, уніяцкасьць Беларусі ў XV-XVI стагодзьдзях нелыа зразумець бязь веданьня і без разуменьня даўнейшай царкоўнай гісторыі. Але накінуты беларусам расейскі канфэсійны падыход да гісторыі не дазваляе сягаць і ў першае
хрысьціянскае тысячагодзьдзе — перашкаджаюць і там наварочаныя расейцамі горы няпраўды ці паўпраўды. Праблема заўсёды ў трактоўках.
**♦
Вось тыповы прыклад расейскага канфэсійнага падыходу да гісторыі. У Беларусі шмат хто ведае праваслаўнага сьвятара, кандыдата багаслоўя айца Сяргея Гардуна. Гэты айцец — адзін зь нямногіх праваслаўных сьвятароў нашай краіны, які ўмее гаварыць па-беларуску і нават упаўнаважаны сваім начальствам на гэта. Неяк айцец Гардун выступіў у часопісе «Дзеяслоў» з рэзка крытычным водгукам на кнігу Паўла Севярынца «Люблю Беларусь». У артыкуле пад назвай «Я таксама люблю Беларусь» ёсьць шмат дзікіх для XXI стагодзьдзя пасажаў, напрыклад, такі: «...Праўда, яны таксама называюць сябе цэрквамі (лютэранская царква, англіканская царква, рыма-каталіцкая царква, баптысцкая царква і г. д.), але падставаў для гэтага няма аніякіх...» Паводле айца Сяргея Гардуна, у пералічаных цэркваў няма ніякіх падставаў называцца цэрквамі...
Але тут мне больш цікавы менавіта расейскі канфэсійны падыход да гісторыі. Айцец Гардун піша: «У Х-м ст. Сусьветная Хрысьціянская Царква адміністратыўна ўяўляла сабою садружнасьць пяці патрыярхатаў, роўных паміж сабой (пэнтархія) — Рымскага, Канстантынопальскага, Александрыйскага, Антыяхійскага і Ерусалімскага. I вось у 1054 г. Папа Рымскі Леў IX пасылае ў Канстантынопаль дэлегацыю на чале з кардыналам Гумбэртам. Кардынал не дасягае
паразуменьня з патрыярхам Міхаілам Керулярыем і пасьля гэтага 16 ліпеня 1054 г. падчас богаслужэньня ўваходзіць у алтар храму Сьвятой Сафіі ў Канстантынопалі і кладзе на прастол храму анафэму на Міхаіла Керулярыя і ўсіх ягоных аднадумцаў. Так рымская Царква аддзялілася ад Сусьветнай Хрысьціянскай Царквы ў 1054 г. і стала існаваць асобна».
Самы сьмешны ў гэтай цытаце, вядома, апошні сказ пра «аддзяленьне Рыму ад Сусьветнай Царквы», але маю ўвагу найперш прыцягнуў пачатак фразы, сьцьверджаньне, што ў X стагодзьдзі існавала «пэнтархія» або «садружнасьць пяці патрыярхатаў, роўных паміж сабою». Айцец Гардун наўмысна забыўся дадаць фразу пра першынство Рыму ў пэнтархіі. I гэтае першынство ўжо некалькі стагодзьдзяў запар аспрэчвалі (самі прэтэндуючы на яго) Канстантынопальскія патрыярхі. Рабілі яны гэта то пад націскам імпэратараў, а то і з уласнай волі ды амбіцыі. Як кіраўнік Сусьветнай царквы Папа меў права адлучыць ад яе раскольнікаў, што ён і зрабіў у 1054 годзе.
Міжволі ўспамінаецца сумная канстатацыя Чэхава ў лісьце да Суворына: «...на Русн страшная бедность по частн фактов н страшное богатство всякого рода рассужденнй». Сапраўды, расеец Чэхаў зразумеў самую сутнасьць расейскай праблемы — мала сапраўднага веданьня, затое вельмі шмат разважаньняў і хлусьні.
Айцец Гардун невыпадкова пачынае свой аповед з X стагодзьдзя, да якога ён адносіць існаваньне «пэнтархіі». Расейскія праваслаўныя прапагандысты добра адпрацавалі схему маніпуляцыі
гістарычнымі фактамі. А гістарычная праўда такая. У I стагодзьдзі — стагодзьдзі Хрыста, калі адразу пасьля ўзьнясеньня Стваральніка ягоныя вучні паводле ягонага запавету пачалі ствараць і пашыраць хрысьціянскую царкву, на Блізкім Усходзе і ў Эўропе ўзьніклі дзясяткі эпархіяў на чале зь біскупамі. Чатыры з гэтых эпархіяў, дзе першымі біскупамі былі вучні Хрыста — апосталы, атрымалі ў раньнехрысьціянскія часы права называцца патрыярхатамі. Гэта — Рым і Антыёхія, дзе першым біскупам быў апостал Пётра, Ерусалім, дзе першым герархам быў апостал Якуб, і Александрыя (першы біскуп — апостал Марк). У 324 годзе імпэратар Канстантын перанёс сталіцу Рымскай імпэрыі ў маленькі грэцкі гарадок у Пярэдняй Азіі — Бізантыён, які ў VII стагодзьдзі да н. э. заснаваў палкаводзец Бізант. Новую сталіцу назвалі Канстантынопалем і разбудавалі да памераў вялікага гораду ўсяго за шэсьць гадоў. У 330 годзе Канстантынопаль меў ужо сталічны выгляд. Да пераносу сталіцы імпэрыі ў Бізантыі хрысьціянамі кіраваў шараговы біскуп. Калі ж горад стаў сталіцай імпэрыі, Канстантыну захацелася мець там мітрапаліта, а пасьля і патрыярха. Зь мітрапалітам было лягчэй, а вось з патрыярхам выйшла загваздка. Ніводзін з апосталаў ня быў першым біскупам у Бізантыі. Тады і прыдумалі паданьне, што апостал Андрэй быў там першым біскупам. Урэшце імпэратары вырвалі ў Папы Рымскага згоду прызнаць заснаваны імі раней у Канстантынопалі некананічны патрыярхат, а калі ў 451 годзе на Халькедонскім саборы прызналі, што патрыярхатам ёсьць і Александрыйская
мітраполія, бо там першым біскупам быў апостал Марк, тады і ўзьнікла так званая «пэнтархія» — сукупнасьць пяці патрыярхатаў. Але ўвага! Садружнасьць патрыярхатаў да самага 1054 году існавала пры першынстве Рыму і пад кіраўніцтвам Папы. Пра гэта сёньня можна прачытаць, бадай, на ўсіх мовах сьвету і нават у Вікіпэдыі, але толькі не на расейскай мове ў Беларусі. I якраз гэта хавае ад нас усьлед за сваімі расейскімі настаўнікамі айцец Сяргей Гардун. Папы кіравалі Сусьветнай царквой, зацьвярджалі пастановы Усяленскіх сабораў, аднаўлялі хрысьціянскае адзінства падчас схізмаў Акацея і Фота, калі гэтыя Канстантынопальскія патрыярхі пад ціскам імпэратараў адпадалі ад Рыму, але агулам у першым тысячагодзьдзі заўсёды ўдавалася аднавіць хрысьціянскае адзінства.
Тэарэтычна кожная эпархія лічыцца паўнавартаснай царквой — яна мае кананічную паўнату: вернікаў, пастыраў і архіпастыра. Але хрысьціяне памятаюць словы Хрыста, зьвернутыя да Пятра ў Эвангельлі паводле Мацея: «I Я кажу табе: ты Пётра, на камені гэтым Я збудую царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе. I дам табе ключы Царства Нябеснага: і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана ў нябёсах, і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на нябёсах», — і ў першым стагодзьдзі яны адразу вызналі біскупа Пятра першым сярод роўных і прызналі за ім (а пасьля Пятровай пакутніцкай сьмерці таксама за ягонымі наступнікамі на рымскай катэдры) права кіраваць усёй хрысьціянскай царквой.
Гэта прызнавалі і самі апосталы, што пацьвярджае наступная цытата зь Дзяяньняў, якая апіс-
вае, як у 51 годзе ўсе вучні Хрыста сабраліся на першы сабору Ерусаліме: «Апосталы і прасьвітары еабраліся для разгляду гэтае справы. Па доўгіх развагах Пётра, устаўшы, сказаў ім: мужы браты! Вы ведаеце, што Бог ад дзён першых абраў з нас мяне, каб з вуснаў маіх паганыя пачулі словы Эвангельля і паверылі...»
Або вось яшчэ цытата зь Дзяяньняў, якая паказвае, як першыя хрысьціяне ставіліся да кіраўніка хрысьціянскай царквы: «Так што выносілі хворых на вуліцы і клалі на пасьцелях і ложках, каб хоць цень Пятра, калі ён праходзіў, асяніў каго зь іх».
Як бачым, недарэмна айцец Гардун пачаў з X стагодзьдзя — яму так найбольш выгадна.
Тое самае зь ягоным цьверджаньнем наконт Рымскай царквы, якая ў 1054 годзе нібыта сама аддзялілася ад нейкай «Сусьветнай Хрысьціянскай Царквы». Віна Рыму ў хрысьціянскім падзеле другога тысячагодзьдзя сапраўды была — гэта крыжовыя паходы, у тым ліку агрэсія крыжакоў у Беларусі ў XIII-XIV стагодзьдзях. У выніку Антыяхійскі патрыярхат адпаў ад Рыму ў 1100 годзе, у 1188 годзе адпаў і Ерусалімскі патрыярхат. Александрыйскі патрыярхат пратрымаўся ў лучнасьці з Рымам аж да 1218 году. Так што сьмешна і горка чытаць пасажы кандыдата расейскага багаслоўя, што Рым аддзяліўся ад Сусьветнай царквы ў 1054 годзе. Беларусы таксама 150 гадоў з Рымам не кантактавалі, а ў пачатку XV ст., за часамі Вітаўта, пачаліся спробы вярнуць страчанае адзінства. Але, зноў кажу, пра гэта сёньня можна прачытаць на ўсіх мовах сьвету. А паколькі
ў Беларусі на іншых мовах амаль не чытаюць, значыць, у нас пра гэта і ня ведаюць.
** *
Вось пішу гэта і думаю, ці прачытаюць мяне правільна, ці зразумеюць, што тэкст гэты — не апалёгія Уніі і каталіцтва? Ці зразумеюць, што я, крый Божа, не заклікаю нікога пакідаць праваслаўе і пераходзіць у Унію ці лацінскае каталіцтва. Крый Божа... Хай кожны застаецца там, дзе яго трымае ўласнае сумленьне. Проста цяжка глядзець на туман у галовах, на аблуды і чужыя схемы ў беларускіх розумах.
Вядома, гісторыя наша была няпростаю. Былі праблемы, быў уціск, было процістаяньне, былі і трагічныя міжканфэсійныя канфлікты. Асабліва багатае на іх — XV стагодзьдзе нашай гісторыі. Палітыка Ягайлы, які даў прывілеі каталіцкай знаці, прывяла да шэрагу паўстаньняў і адыходу ў Маскоўскую дзяржаву цэлых знатных родаў. Былі рэлігійны ўціск і няроўнасьць і пазьней. Усё гэта так. Але і бязь веданьня пра хістаньні нашай Царквы паміж Канстантынопалем і Рымам у XV стагодзьдзі, бязь веданьня таго, напрыклад, што Кіеўскі мітрапаліт Ізыдар быў адначасова і кардыналам Рыма-каталіцкай царквы, нельга зразумець і ўсьвядоміць саму асаблівасьць нашага гістарычнага шляху, нельга зразумець нашай адметнасьці і тоеснасьці. Бязь веданьня пра Уніі XV стагодзьдзя нельга зразумець (зноў паўтаруся), адкуль у нас узялася праваслаўная гатычная архітэктура, нельга зразумець, чаму айцы Берась-
цейскай Уніі гаварылі не пра злучэньне з Рымам, але пра аднаўленьне адзінства...
Бязь веданьня ўсяго гэтага нельга зразумець і асаблівасьці таго, што гісторыкі называюць Заходнерускай праваслаўнай царквой.
Насамрэч ад 988 году да 1839 усё гэта была адна беларуская царква, якую расейцы канчаткова зьліквідавалі ў XIX стагодзьдзі. I гэтага мне асабліва шкада. Шкада старой праваслаўнай традыцыі, шкада асаблівага заходнярускага абраду, шкада музыкі і сьпеваў, якія ў Уніі дажылі да канца XVIII стагодзьдзя і былі замененыя на маскоўскія, шкада беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы і асаблівага яе вымаўленьня, шкада асаблівай сынтэтычнай заходня-ўсходняй архітэктуры нашых храмаў...
Шкада і Уніі, якая захавала многія традыцыі заходнерускай царквы і якая, на маю думку (і я пра гэта ўжо пісаў), стала галоўным укладам беларускага народу ў сусьветную культуру, бо дасягнула пад канец XVIII стагодзьдзя ўзроўню ўласнай канонатворчасьці, чаго больш нідзе ў сьвеце не было. Дзе яшчэ можна было ўбачыць такія цэрквы, як у нас, ды яшчэ з такім інтэр’ерам — каб і арганы, і іканастасы, і лаўкі, і пакутніцкі шлях Хрыста на сьценах — Кальварыя, але з праваслаўнымі сюжэтамі замест каталіцкіх на абразах... I каб былі сёньня ў кіраўніцтве разумныя людзі, то маглі б паказаць замежным турыстам (дый самім сабе) усю прыгажосьць і незвычайнасьць беларускай іканапіснай школы і архітэктурнай традыцыі, якія засталіся нам у спадчыну ад Уніі...
***
I вось я думаю, што гісторыя і гістарызм — гэта нарожныя камяні культуры і прагрэсу. Без гісторыі і гістарызму наступае заняпад, народ, які забывае сваю мінуўшчыну і прымае чужыя яе вэрсіі як свае, занепадае культурна, маральна і, урэшце, перастае існаваць.
Якраз таму і адбываюцца ўсе гэтыя, на першы погляд, бяскрыўдныя рэчы кшталту заявы чыноўніка, што выраз «кадры рэшают всё» паходзіць са «старыны», менавіта таму настаўніцы шукаюць сваіх каранёў у аўганскай вайне 80-х гадоў XX стагодзьдзя і менавіта таму зносяць апошнія рэшткі старога Менску і ставяць саламяных бабаў уздоўж транзытнай шашы на Маскву. Хай іншаземцы любуюцца артэфактамі новай Беларусі і яе новага народанасельніцтва — без культуры, мовы і памяці.
Зрэшты, зь цягам часу пустое чымсьці запаўняецца, і тады прыходзяць суседзкія гісторыя і культура або гісторыя і культура заваёўнікаў, што ў беларускімі выпадку — тое самае.
***
Я таксама думаю, што гэты мой палац з акном у восень — прыгожая, высьпелая і дасканалая Беларусь — застаецца для мяне ня толькі міражом, але і муляжом. Адзін заходні навуковец падлічыў, што за апошняе тысячагодзьдзе менавіта на тэрыторыі Беларусі загінула найболей людзей у розных войнах і паўстаньнях. Беларусь, паводле яго, — гэта чорная дзірка Эўропы, велізарныя эўрапейскія могілкі. Я неяк заўважыў,
што колькасьць парафіяў у Беларусі ў XVI і ў канцы XX стагодзьдзяў была прыблізна аднолькавая... I сапраўды, калі задумацца, дык шчыльнасьць насельніцтва ў нас заўсёды была меншая за суседзяў, і заўсёды людзі зь Беларусі адыходзілі. Як яны адыходзяць і цяпер. Тысячамі едуць і едуць прэч.
Мы — як гной гісторыі, мы ўзбагачалі і ўзбагачаем суседнія народы... А калі пачынаем супраціўляцца, яны нашых лідэраў выбіваюць.
I вось калі б нам удалося некалі пабудаваць Беларусь беларускую, дэмакратычную і заможную, дык яна, у значнай меры, была б муляжом. Дакладней, не яна, але матэрыяльныя артэфакты новайстарой беларускай культуры. Амаль усё, створанае геніем нашага народу, зь Беларусі вывезена захопнікамі і акупантамі, суседзямі далёкімі і блізкімі. Усё наша захоўваецца за мяжой.
Раскрадзеная і наша гісторыя. Усё нашае прысвоена літоўцамі, палякамі, украінцамі і расейцамі. Як паглядзіш, дык Грунвальдзкую бітву выйгралі расейскія смаленскія палкі, Люблінскі замак пры Ягайлу размалявалі расейскія майстры, мітрапаліты ў Наваградку і Вільні жылі Кіеўскія, значыць — украінскія, Кірыла Тураўскі — украінскі сьвяты, Вільня і Віленшчына то польскія, то літоўскія, і нідзе, нікога і нічога няма беларускага, дзірка — не было такой дзяржавы і такога народу, і канец... I так думаюць ці ня ўсе навукоўцы на Захадзе...
Гарады і замкі нам (а ў апошні час — і мы самі) разбурылі. Нам застаецца цяпер толькі рабіць копіі, муляжы. Муляжы гістарычных цэнтраў
гарадоў, муляжы зброі, рыцарскіх латаў, шляхоцкага і магнацкага адзеньня, муляжы слуцкіх паясоў... Прыблізна так, як у Полацкім музэі беларускага кнігадрукаваньня муляжамі ёсьць і станкі, і кнігі...
Зрэшты, я быў бы за муляжы. Лепш муляж, чым нічога. Пара пакаленьняў — і ніхто пра муляжы ня ўспомніць...
***
Міражы, муляжы... А бярозы за вакном усё блішчаць пад цёплым дажджом... Усяго за тысячу кілямэтраў на паўночны ўсход адсюль — краіна і народ, неад’емнай часткай якіх я зьяўляюся, пра якія думаю штодзень і якім болей за ўсё на сьвеце хачу дабра... Але яны крочаць і крочаць тудьг, куды я вельмі і вельмі не хачу. Я ня рускі, не праваслаўны, ня брат суседзям, не казак, не купаюся ў палонцы на Вадохрышча і г. д. Я люблю рэшткі эўрапейскага ў Беларусі, якія наш народ цяпер актыўна зьнішчае...
***
А недзе ёсьць, я веру, недзе ёсьць Палац з акном у восень.
Там залатое лісьце скрозь Па залях скразьняком разносіць.
Там залатое лісьце скрозь Ляжыць наўкола пазалотай, Нібы нябачны нехта-хтось Абліў яго сьвятлом употай...
2009-2012 гг.
ВЫ ЛОРД БАЙРАН
Таму, хто едзе празь Беларусь цягніком і бачыць за вакном спрэс нягеглыя драўляныя хаткі нашых вёсак, можа прыйсьці думка, што беларусы мала маюць таму, што мала хочуць. Узровень прэтэнзіі ды амбіцыі ня той. Вы з сумам разумееце, што гледзіце на сваю краіну вачыма іншаземца. Калі вы паходзіце вуліцамі роднага Менску, паслухаеце радыё, пагледзіце тэлебачаньне, у галаву прыйдзе думка, што ў беларускай мове варта пакінуць словы калхоз і калхозьнік, якія ня трэба блытаць з калгасам і калгасьнікам, бо азначаеце вы імі зусім пэўны культурны архетып. Калхоз як сынонім правінцыйнасьці, што працінае ўсю рэчаіснасьць вашай роднай краіны.
Вы падумаеце пра гэта, калі будзеце ехаць цягніком з Прагі ў Менск. У вашым купэ будуць ехаць двое работнікаў-беларусаў — з Маладэчна і
Салігорску. Аднаго падманулі з шэнгенскай візай, і ён, страціўшы паўтары сотні даляраў, засмучаны ехаў дадому. А другога за нелегальную працу ў Чэхіі дэпартавалі адтуль, паставіўшы адпаведны штамп у пашпарце. Гэтага апошняга яшчэ і зьбілі на вакзале чачэнцы, забраўшы куплены на апошнія грошы мабільны тэлефон. Абодва злосна наракалі на эканамічную сытуацыю ў Беларусі, зьбіраліся паспрабаваць ізноў прабіцца на Захад дзеля нелегальнай працы ў Партугаліі («Мне б хоць тысячу зарабіць, а там хай выганяюць і штамп ставяць, я ўжо страціў 150 — назад дарогі няма...»), і абодва на ваша пытаньне, за каго будуць галасаваць, адказалі: вядома, за Лукашэнку, за каго яшчэ, больш нікога няма!..
Для вас самым дзіўным стане тое, што такіх жа беларусаў-работнікаў будзе ці ня цэлы суседні вагон і палова вашага. Яны будуць хадзіць адзін да аднаго пад’есьці ці пакурыць, абмяркоўваць прапановы розных фірмаў у газэтах (адна зь якіх іх і падманула), дамаўляцца пра сустрэчы, пазычаць адзін у аднаго грошы, каб даехаць дадому на прыгарадным аўтобусе, і вы ня толькі нанюхаецеся паху іхных згнілых зубоў і па колькі тыдняў ня мытых целаў, але і наслухаецеся праклёнаў на адрас Пазьняка і БНФ, якія хочуць выселіць зь Беларусі ўсіх расейцаў... Вы спытаецеся, адкуль яны ведаюць пра Пазьняка і расейцаў, і вам прадказальна і шчыра адкажуць — з тэлевізіі... I будуць яны ўсе беларусамі і гараджанамі зь невялікіх местаў вакол Менску, некаторыя — адстаўнікі, якія нават у Латвіі паслужылі... I ўсю гэтую падманутую, абрабаваную і выгнаную публіку можна было назваць
беларусамі, суайчыньнікамі, тутэйшымі... А вы назавяце калхозам...
Вы пераканаецеся ў слушнасьці сваёй высновы, калі пачуеце на менскім FM-радыё словы недарэчнай беларускай песенькі «Ты мая сАперніца...», a дыктарка ў беларускамоўным выпуску навінаў будзе ўжываць фразы кшталту «Надвор’е некалькі палепшылася...» Зайшоўшы ў краму, вы ўбачыце на беларускамоўным цэтліку падушкі словы «Размер 60x40»... Дадасьць вам перакананьня ў сваёй рацыі і новая форма міліцыянтаў, асабліва інспэктараў ДАІ, кашкеты якіх змалпаваныя з сучасных расейскіх, калі не лацінаамэрыканскіх, афрыканскіх ды паўночнакарэйскіх дыктатарскіх узораў.
Яшчэ больш вас у вашай думцы ўмацуе сьвяточны канцэрт 8 траўня ў так званым Палацы рэспублікі, чыя архітэктура — таксама аргумэнт на вашую карысьць. Канцэрт перамог усе астатнія аргумэнты — асабліва расейская «Кацюша» у выкананьні вайсковага хору!.. Парадная форма выканаўцаў, паўкола ў тры шэрагі на сцэне, «Кацюша» ў новай, незвычайна хуткай адаптацыі, ад якой хочацца пайсьці ў скокі, прыцемненая заля і мігценьне сініх, чырвоных і зялёных агеньчыкаў «цьветамузыкі» па-над сцэнай... Дзе яшчэ гэта магчыма? I вы разумееце, што гэта ня сьцёб авангарднага рэжысэра масавых акцыяў, а ўсё той жа калхоз, апагей калхозу!..
I канчаткова вы пераканаецеся ў сваёй рацыі, калі ў так званы Дзень Перамогі ўбачыце каля фантанаў Палацу культуры МАЗу танец натоўпу п’яных і абсалютна шчасьлівых людзей,
якіх, як цяпер зразумела, вы слушна называеце калхозьнікамі, хоць бальшыня зь іх нарадзілася ў Менску. На шэрых, нездаровых ад дрэннай экалёгіі і кепскага харчаваньня тварах вы ўбачыце бесклапотны выраз задаволенасьці жыцьцём.
А пасьля пачуеце ад знаёмца, што землякі клічуць яго зьехаць зь места назад, у родную вёску, бо, маўляў, калі амэрыканцы пачнуць бамбіць беларускія гарады, у вёсцы будзе болып бясьпечна.
I тады вы адчуеце жорсткую праўду пра родную краіну і тых п’яных шчасьлівых людзей каля заводзкага фантану: гэта іхная дзяржава, іхны ўрад, іхны прэзыдэнт. А калі вам нешта не падабаецца, то гэта вашая асабістая праблема. Палітычная барацьба — гэта змаганьне эгаізмаў. Іншых эгаізмаў аказалася больш, чым эгаізмаў вашых аднадумцаў. Аднадумцы змагаліся за дзяржаву, якую хацелі б мець, а іншыя — за дзяржаву, якая ёсьць. I перамаглі.
I вашай горкай высновы не абвергне нават тое, што ў кожнай менскай кнігарні вы сустракаеце беларускамоўных пакупнікоў, пераважна юначага ўзросту. Вы разумееце, што сытуацыю сёньня ўжо (ці яшчэ) вырашаюць ня тыя шчырыя і сумленныя хлопчыкі і дзяўчаткі. Яе вырашылі калхозьнікі, што шчасьліва танчылі каля МАЗаўскага фантану ў дзень не зусім нашай Перамогі. Вырашылі ў 1994 годзе.
I вы раптам пагодзіцеся з Байранам, які сказаў некалі, што ён любіць Айчыну, але ня любіць сваіх суайчыньнікаў...
I, каўтаючы сваю горыч, вы пойдзеце ў «лечкамісію» да хворага прафэсара Юрыя Хадыкі, сярод хваробаў якога ёсьць і адна карысная — ён невылечны аптыміст. Там вы нечакана сустрэнеце мудрага акадэміка Гарэцкага, зь якім прагаворыце гадзіну, але на душы лягчэй ня стане. Пакуль вы будзеце чакаць з мэдычнага агляду хворага прафэсара, да вас далучацца яшчэ трое непапраўных аптымістаў — Бяляцкі, Вячорка ды Івашкевіч. Вы іх паважаеце і любіце, але разумееце, што ў іхным становішчы інакш нельга, а вы — сам па сабе, і вам тужыць і наракаць на калхоз не забаронена. Гарката будзе непракоўтна сьціскаць горла і пасьля сустрэчы са спадаром Юрыем...
Дыхаць будзе цяжка і тады, калі вы павалачэцеся бязрадаснымі вуліцамі каханага ня толькі для Адамовіча-Юстапчыка гораду да Максіма Лужаніна, нацдэма 30-х, бо ў далёкай Празе вам часам нестае прыгожага беларускага верша, такога, як мазок пэндзля... Ці — пах паленага восеньскага лісьця... Дзядзька Максім раскажа вам шмат цікавага, падпіша пару сваіх кніжак і два зборнічкі ягонай геніяльнай жонкі — Яўгеніі Пфляўмбаўм. Яна пайшла, а калхоз гэтага і не заўважыў...
Сьлед думкі вандроўнай вядзе да айчыны, Пад водарным вецьцем чакае дамок, Што даць наўзамен белай фарбы каліны, Калі яна гэтак усьцешыла зрок?...
I вы разьвітаецеся, дамовіўшыся на запіс радыёгутаркі са сьведкам і амаль раўналеткам самага трагічнага стагодзьдзя беларускай гісторыі — XX-
га. I кніжачкі з шыкоўнымі вершамі ў вашых руках на менскіх вуліцах толькі паглыбяць вашую адзіноту і пачуцьцё бясконцай адасобленасьці ад тых, хто дашчэнту змучаны жабрацкім жыцьцём, прагне хутчэй атрымаць заробак і пэнсію расейскімі рублямі. Вы ня можаце ім памагчы грашыма, бо ведаеце, што грашыма нельга дапамагчы нікому... А іншай дапамогі калхоз не жадае і ня прыме.
I па дарозе назад вы ўжо ня будзеце прагна ўглядацца ў любыя сэрцу пэйзажы. Але і лежачы пад коўдрай у купэ вагона, які абыякава мчыць вас у нялюбую Прагу, вы будзеце бачыць сваіх няшчасных суайчыньнікаў, іхныя згаслыя вочы, іхныя шэрыя твары, іхную змучаную таропкасьць на вуліцах і фатальную заклапочанасьць быцьцём. I недзе на сподзе душы азавецца ня раз адчутае і зазнанае на менскіх вуліцах пачуцьцё пякучай спагады, жалю і шкадобы да зблажэлых ад свае цяжкое долі суайчыньнікаў...
I ўжо засынаючы пад стукат чыгункі, вы задасьцё сабе пытаньне, адказ на якое нясьмела варухнецца недзе на прадоньні вашае збалелае душы незадоўга перад тым: можа Байран быў занадта эгаіст?..
2001 г.
РЫМСКІЯІМПРЭСІІ
Самае вялікае ўражаньне ад падарожжа цягніком цераз Альпы — колер вады ў альпійскіх рэчках і ручаях. Вада там — празрыстая, зялёнаблакітная, нібы марская. Я ня бачыў больш лагоднага і звабнага аквамарыну.
Зялёныя альпійскія паплавы, каровы на іх і акуратныя дамы бюргераў сваёй чысьцінёй і спакоем аказваюць на вас ня меншае ўзьдзеяньне, чым самі казачныя горы.
Нямецкія дарогі ў Альпах ня маюць узбочынаў. Акуратна пастрыжаная трава падыходзіць адразу да роўнае белае паласы асфальту.
Увогуле, едучы цягніком цераз Альпы, неразумна нешта чытаць...
Калі вы перасякаеце аўстрыйска-італьянскую мяжу, дык, на першы погляд, мала што мяняецца. Тая ж самая альпійская архітэктура вясковых дамоў, тыя ж самыя горы і карункі грандыёзных бэтонных віядукаў над прорвамі. Але пасьля вы заўважаеце, што паміж рэйкамі на станцыях шчэбень брудны, зь яго вытыркаюцца калівы пустазельля, сям-там валяюцца іржавыя жалезіны, і ўвогуле — парадку стала менш. Вы ў Італіі. Я сябе адчуў так, нібыта зь Нямеччыны ўехаў на тэрыторыю Польшчы.
У купэ італьянскіх цягнікоў людзі, дастаўшы цукеркі ці яшчэ які прысмак, шчыра і з ахвотай частуюць усіх суседзяў. У Чэхах ці Нямеччыне гэта немагчыма, і ты адразу разумееш, наколькі малая розьніца паміж католікамі і праваслаўнымі на ўсходзе і захадзе Эўропы у параўнаньні з рацыянальным пратэстанцтвам у яе цэнтры і на поўначы.
У маім купэ, якое пасьля перасячэньня мяжы цалкам запоўнілася італьянцамі, тры чалавекі дасталі і пачалі чытаць... коміксы. Я ўжо наважыўся быў зрабіць нядобрыя высновы пра інтэлектуальны ўзровень гэтага народу, як адзін пасажыр насупраць мяне, даволі інтэлігентны з выгляду чалавек, скончыў праглядаць свой сшытак з малюнкамі, адклаў яго, дастаў з партфэля кніжку і пачаў чытаць. Кніжка называлася «Нэўрафізыялёгія»...
Едучы праз Брэнэра, Трэнта, Вэрону, Балёньню і Флярэнцыю, я дзівіўся, што італьянцы бялізну вывешваюць сушыцца толькі за гаўбечнымі парэнчамі.
Італьянцы — ня самы высокі народ у Эўропе.
У італьянскіх жанчынаў буйныя твары.
Італьянскія жанчыны любяць насіць чорныя калготы.
Дзеці італьянцаў падобныя да цыганскіх.
У Менску няма гэтулькі машынаў, колькі на рымскіх вуліцах матаролераў і мапэдаў. Тут свой стыль і свая мода, свая выкшталцонасьць і свая прэтэнзія. Ёсьць матаролеры, даражэйшыя за нямецкія аўтамабілі. За рулём гэтых паўматацыклаў часта можна бачыць паважных мужчынаў у гарнітурах ад Валентына і прывабных паненак, надзетых ад Армані і Вэрсачэ.
Здаецца, выбрыкі зухаў на матаролерах і Mana­flax падчас руху на рымскіх вуліцах — гэта і ёсьць адна з праяваў італьянскага тэмпэрамэнту ды іхнага адчуваньня тэмпу. Напэўна, і адзін з самых распаўсюджаных тыпаў траўматызму тут — трапляньне пад колы машынаў на матаролеры.
У Рыме пад колы машынаў трэба кідацца, інакш яны не дадуць вам перайсьці вуліцу. Калі вы ба-
чыце некага, хто стаіць і чакае, пакуль аўтаў паменее, каб перайсьці, — гэта іншаземец.
На вуліцах Рыму ці ня кожны трэці аўтамабіль мае глыбокія драпіны і ўвагнутасьці ад сутыкненьняў. Ня ведаю, чаму італьянцы тыя пашкоджаньні не рамантуюць. Можа дорага, а можа і ня мае сэнсу, зважаючы на поўны хаос і бязладзьдзе на дарогах і няўрымсьлівы тэмпэрамэнт гэтага паўднёвага народу.
У італьянцаў — праблемы з падсьвятленьнем. Ня так каб усюды. Антычны рымскі Форум, напрыклад, падсьвечаны добра. Але вось у антычных рымскіх базыліках... Вельмі часта іхнае падсьвятленьне, прызначанае нібыта для славутых мазаікаў, сьвеціць у вочы вам...
Каб зразумець, якая наіўная Масква ў сваім спрадвечным імкненьні стаць трэцім Рымам, трэба ўбачыць, як штосерады на грамадзкай аўдыенцыі на пляцы Сьвятога Пятра ў Рыме некалькі дзясяткаў тысяч чалавек з усяго сьвету плачуць пры зьяўленьні Папы; як ён езьдзіць паміж імі на сваёй белай машынцы і як пасьля, узышоўшы на ганак Сабору Сьвятога Пятра, ён іх вітае, бласлаўляе і зьвяртаецца да іх з духовым павучаньнем на дзясятках іхных родных моваў...
У Рыме больш за 700 храмаў. 400 зь іх — збудаваныя да XVII стагодзьдзя. Многія дзясяткі — антычнай, часта яшчэ паганскай пабудовы... Пры-
чым некаторыя зь іх так і не былі адаптаваныя хрысьціянамі.
У Рыме шмат форумаў і паганскіх храмаўратондаў з калёнамі. Клясычных антычных калёнаў — сотні, калі ня тысячы. Мне падумалася, што каб у нас у Беларусі знайшлі хоць кавалак адной такой калёны... Колькі б радасьці і гонару было...
Сярод антычных помнікаў Рыму — сваімі памерамі і колькасьцю ўражваюць так званыя тэрмы, інакш кажучы — лазьні. Ахайнымі людзьмі былі старажытныя лятыны.
Адну з заляў тэрмаў Дыяклетыяна Мікелянджэла ператварыў у 1563 годзе ў фантастычную памерамі базыліку Санта Марыя дэль Анджэлі.
Я лічыў сябе знаўцам архітэктурных стыляў. Але тое, што ў Беларусі відавочнае, зусім невідавочнае ў Рыме. Цэлы квартал цудоўна захаваных шматпавярховых дамоў з чырвонай цэглы каля форумаў Траяна і Аўтуста і грандыёзную квадратную абарончую вежу над імі я датаваў XII стагодзьдзем, а яны аказаліся антычныя...
Некалі рымляне перавезьлі з Эгіпту і ўсталявалі на плошчах гораду 13 фалічных абэліскаў, якія паходзяць з 2-га тысячагодзьдзя да н. э. Усе яны і сёньня стаяць на сваіх месцах...
У Рыме я ўпершыню зазнаў, як чалавеку можа зрабіцца блага ад добрых эмоцыяў. Я хадзіў па Вечным горадзе. Натыкаўся на сьцяне бруднага дому ў брудным завулку на фрэскі Рафаэля, глядзеў на творы Мікелянджэла ў Саборы Сьвятога Пятра, слухаў шапаценьне вады каля фантанаў Бэрніні на пляцы Навона, уздымаўся да Капітолія і аглядаў з Капіталійскага пагорку Форум Раманум і Калізэй, стаяў на мосьце Фабрыцыя 1 ст. да н. э. і на мосьце Анёла 2 ст. н. э., глядзеў зь іх на дзівоснага колеру ваду ў Тыбры, сядзеў на мармуровай падлозе ў Пантэоне 27 году да н. э. і спрабаваў даўмецца таямніцы дзіўнай адтуліны ў ягоным купале, мацаў рукамі мазаікі ў антычных базыліках, брыў па антычнай (!) дарозе, забрукаванай гіганцкімі абчасанымі з аднаго боку валунамі... і мне ўрэшце стала блага. Я перастаў успрымаць убачанае і стаў інакш думаць пра Беларусь. На пераадоленьне шоку спатрэбілася два дні. Пасьля іх я стаў дазаваць сабе рымскую красу... I ўспомніў, што я яшчэ і паломнік.
11 гадоў таму я вучыў у школе дзяцей гісторыі старажытнага Рыму і, як высьветлілася, абсалютна не ўяўляў сабе, колькі ўсяго засталося ад яго ў Рыме сёньняшнім...
Сабор Сьвятога Пятра — гэта нават не музэй. Гэта — сьвет, прастора, сусьвет. Гэта — найвялікшы помнік Ісусу Хрысту, калі-кольвечы ўзьведзены чалавекам. Боскае, храмавае і мастацкае зьлілося ў ім у фантастычнае сугучча і суладзьдзе Зямлі і Нябёсаў. Веліч пабудовы, веліч імёнаў мастакоў,
якія стваралі яе, і веліч Taro, у Чый гонар пастаўлены Храм, змушаюць цябе не зразумець, але самой істотай адчуць, дзе на зямлі цэнтар Хрысьціянства... Стоячы ў Саборы і каля яго, ты разумееш, што рукою Рафаэля, Мікелянджэла і Бэрніні вадзіў ня іхны розум, але Боскі Провід...
Экскурсавод завучана паўтарае турыстам: даўжыня Сабору 211 мэтраў, даўжыня цэнтральнага нэфа ўсярэдзіне — 186 мэтраў, унутраная вышыня купалу — 119 мэтраў... А я стаю і думаю, што большы храм ужо ніхто ніколі не пабудуе.
Мне сказалі, што ў Саборы Сьвятога Пятра толькі два маляваныя абразы... Астатняе — мазаікі...
Я запісаў на дыктафон шум Рыму на пляцы Сьвятога Пятра, які раней быў цыркам Нэрона і ў цэнтры якога імпэратар загадаў укрыжаваць Апостала ўніз галавой...
Катэдральны сабор Папаў Рымскіх — зусім не Сабор Сьвятога Пятра. Непадалёк ад цэнтру ёсьць базыліка Сан Джавані ін Лятэрана — гэта і ёсьць рымская Катэдра. Яна закладзеная ў пачатку IV стагодзьдзя, а сёньняшні выгляд набыла ў 1735 годзе. Побач зь ёю — славуты Папскі палац Лятэран — рэзыдэнцыя Папаў да пачатку XIV стагодзьдзя, да пераезду ў Авіньён.
Праз пляц ад Катэдры — невялікая царкоўка Скаля Санта. Дзеля яе я сюды і прыйшоў. Тут
захоўваецца Сьвятая Лесьвіца. Гэта — сходы з дому Понтыюса Пілята, якімі арыштаваны Збаўца падняўся да таго, хто загадаў яго ўкрыжаваць... Іх перавезла сюды ў пачатку IV стагодзьдзя маці імпэратара Канстантына — Алена. Сотні паломнікаў штогадзіну ўздымаюцца на каленях па гэтых сьцёртых і патрэсканых сходах... Узьняўся па іх і я...
Я стаяў і маліўся каля магілы Сьвятога Апостала Пятра, каля магілы Сьвятога Апостала Паўла, каля мошчаў Сьвятога Яна Залатавуснага і каля мошчаў Сьвятога Язафата... Я думаў, што ніхто з маёй сям’і — ані дзяды, ані прадзеды, ані бацькі — не былі ў гэтых сьвятых месцах, каля гэтых сьвятыняў... Я думаў таксама, што і няшмат беларусаў бывае тут, асабліва з тых, каму рупіць лёс Беларусі... I таму маліўся і за сябе, і за іх, і за яе...
Я хацеў памаліцца каля цудадзейнай скульптуры сьвятога апостала Пятра ў Саборы ягонага імя, але некалькі групаў нямецкіх турыстаў сталі ў даўжэзную чаргу і пачалі «аздараўляцца» дотыкам да сьцёртага за шмат стагодзьдзяў правага ступака апостала, фатаграфуючы і здымаючы сябе на відэа. Я маліўся, назіраючы гэта, турыстаў прыбывала, і каб таксама дакрануцца да Пятра, я мусіў стаць у іхную чаргу... Паломніку ў Рыме цяжка пазбыцца адчуваньня сябе турыстам.
Мне давялося быць на Службе ў «Грэцкай Калегіі», якую скончыў наш вялікі мітрапаліт Язэп
Вельямін Руцкі, і слухаць там цудоўныя грэцкія сьпевы. Трапіў я і ў антыяхійскую каталіцкую царкву грэка-мэльхіцкага абраду, дзе шыкоўна, на свой манер з усходнімі пералівамі, сьпявалі арабы-католікі. Быў я і ў эрытрэйскай каталіцкай царкве эфіёпскага абраду — на ганку там трэба было здымаць абутак, а жанчыны-мурынкі ў храме ўсе ляжалі на падлозе, надзетыя ў аднолькавыя марлевыя балахоны зь сінімі крыжамі... Гэтак Рым дэманструе табе каталіцкую ўнівэрсальнасьць.
Цікава, ці ведаюць праваслаўныя беларусы, што сьвяты апостал славянаў Кірыл пахаваны ў Рыме ў базыліцы Сьвятога Клімэнта і што ягоны брат, сьвяты Мятод, быў прызначаны Папам на пасаду архібіскупа Маравіі і пахаваны ў Вэлеградзе ў Чэхіі? Іншымі словамі (і наўмысна спрашчаючы), ці ведаюць праваслаўныя, што іхныя апосталы былі католікамі?
Найбольш нетактоўна ў рымскіх храмах падчас набажэнстваў паводзяць сябе японцы ды іншыя турысты-мангалоіды з Азіі...
Клімат Італіі я ілюструю так. Пры 20 градусах цяпла я, чалавек з поўначы, абліваўся потам, ходзячы ў адной летняй майцы ў канцы кастрычніка. Італьянцы пры гэтым былі надзетыя ў курткі і плашчы, з-пад якіх часам выглядалі і швэдры. А ў дзень ад’езду пры плюс 18 я сустрэў мурына ў дублёнцы... Усім адносна...
У Рыме поры дня мяняюцца вельмі хутка. У 18 гадзінаў — сьветла, а ў 18.15 — ужо цёмна. Тут няма прыцемкаў. Напэўна, гэта таксама вызначае іхны тэмп.
У Рыме, які аточаны гарамі і стаіць за 20 кілямэтраў ад мора, надвор’е можа мяняцца двойчы на дзень. Калі раніцай вам горача і вы абліваецеся потам, дык гэта яшчэ не азначае, што ўвечары вы не закалееце ад холаду. Назаўтра сытуацыя можа паўтарыцца, толькі наадварот, і так да бясконцасьці. Адзін рымскі жыхар мне сказаў — холад сыходзіць з гор.
У Рыме, адрозна ад Прагі і Менску, шмат прастытутак-мурынак. Адна зь іх, высокая і прыгожая, мяккім голасам прапаноўвала мне аддацца асалодзе а 9-й раніцы на пляцы паміж Папскай калегіяй «Русікум», якую скончылі выдатныя беларускія сьвятары айцец Тамаш Падзява і біскуп Часлаў Сіповіч, і рымскай базылікай V стагодзьдзя Санта Марыя Маджорэ, на аўтар якой у 9 стагодзьдзі сьвятыя апосталы славянаў Кірыл і Мятод паклалі толькі што зроблены імі пераклад Сьвятога Пісьма на славянскую мову... Наіўная.
У тутэйшых рэстарацыях турысты замаўляюць піцу нячаста. Пэўна, наеліся ў сваіх краінах, з аднаго боку. А з другога, яна тут і нясмачная. Піцу ў Рыме ня любяць. Яе, аказваецца, прыдумалі ў Нэапалі. А ў Рыме ядуць пасту (макароны).
Італьянцы амаль не ядуць супы. За першую страву ў іх — паста (розным чынам прыгатаваныя макароны). Пасьля ядуць мяса з тушанай гароднінай. Усё гэта запіваецца віном. Пасьля мяса ядуць буйна пакрышаную салату ды іншую сьвежую зеляніну, дадаючы ў яе віннага воцату і алею. На дэсэрт у абед — садавіна, а на вячэру — пудынгі, марозіва ці салодкія пірагі. I такі парадак захоўваўся ўсюды, дзе мне давялося абедаць ці вячэраць. Сьняданкі ў іх сымбалічныя. Самая пажыўная ежа — увечары.
Я ў жыцьці ня выпіў столькі сухога віна, колькі за гэтыя 10 дзён у Італіі.
У Рыме прадаюцца толькі салодкія яблыкі. Мая мара. I я думаю, чаму гэта на ўсходзе Эўропы столькі яблыкаў кіслых? Ці толькі таму, што сонца менш?
Мне давялося пакаштаваць у Рыме 5-6 гатункаў італьянскае шынкі, і ніводная зь іх не была вэнджанаю, як, напрыклад, у чэхаў. Усе — вяленыя. Як у нас.
У Ватыкане, аказваецца, таксама хапае «праваслаўных» неправаслаўных і «рускіх» нярускіх... У перакладзе на звычайную мову гэтае назіраньне можна выказаць так. У Ватыкане шмат католікаў, якія моцна сымпатызуюць праваслаўным і праз гэта ненавідзяць сваіх братоў па веры — грэкакатолікаў. He бракуе там русафілаў, якія наогул не прызнаюць існаваньня беларусаў, сярод розных
немцаў, галяндцаў ці бэльгійцаў. Наогул, як я пагляджу, дык у Эўропе ўсе катэдры славістыкі апанаваныя закаханымі ў Расею «славістамі». Гэтыя катэдры — культурныя амбасады Расеі ў заходнім сьвеце.
Малады езуіт-славенец Ешка, зь якім я пазнаёміўся ў Рыме, распавёў мне пра славенскую легенду, паводле якой гэты народ прыйшоў на Балканы зь Беларусі. Ёшка сказаў, што нядаўна пытаўся пра яе ў прафэсара-гісторыка зь Любляны, і той гэты факт пацьвердзіў...
У адным «путеводнтеле» прачытаў — «церковь рнмского стнля». Сьмешна... Калі гэта перакладаў італьянец на расейскую — не праблема. Калі ж расеец з італьянскай — то ён паказаў сваю неадукаванасьць. У Расеі, як і ў нас, гэты стыль завецца раманскім.
Калі бачыш пэўную занядбанасьць сёньняшняга Рыму і бруд на ягоных вуліцах, няўрымсьлівы тэмпэрамэнт італьянцаў ды іхны невысокі рост, дык агулам здаецца, што італьянцы — не найлепшыя спадкаемцы старажытных лятынаў... Бачыліся мне ў іх і рысы старажытных лянгабардаў і вандалаў...
Зь іншага боку, Італія — мая любоў, і мара, і захапленьне. Італьянцы далі пачатак амаль усяму найлепшаму, што мае сучасны сьвет, — літаратуры, мастацтву, архітэктуры, музыцы, модзе і кухні. Літаратуру ў Эўропе пачалі, як вядома, італьян-
скія гуманісты. Пра мастацтва, музыку, архітэктуру і гаварыць ня варта. А францускія мода і кухня насамрэч паходзяць таксама з Італіі...
I гэта пры тым, што адзінай Італіі да XIX стагодзьдзя ніколі не было, як і адзінай Беларусі да XX... Што ж сьвету далі мы, беларусы?
I — афарыстычна. Праваслаўны, які наведае Рым, можа і ня стане католікам. Затое католік, які тут пабывае, застанецца католікам назаўжды.
1998 г.
КАТАЛЁНСКІЯ ПАДАБЕНСТВЫ
У Каталёніі ня думаецца пра Сэрвантэса... Тут горы і вадзяныя млыны замест ветракоў...
Уздоўж мора ў курортных мястэчках Каталёніі — прамэнады з прысадамі: пальмы ды плятаны. Сеў на лаўку адной з прамэнадаў пад плятанам. За сьпінаю, падаючы, шаргаціць лісьце. Думаю, чэрвень, а лісьце падае. Павярнуўся — з буйных галінаў у кароне плятана адвальваецца кара...
Хрушчы ў Каталёніі мажнейшыя за беларускіх.
Як і ў брудным паветры над Менскам, у небе пры беразе Міжземнага мора ў Каталёніі амаль не відаць зораў. I гэта пры тым, што аблокаў няма ні ўдзень, ні ўначы.
Як і большасьць беларусаў, большасьць каталёнцаў — людзі невысокія. Яны мажныя, дзябё-
лыя, твары ў іх буйныя і шырокія. Іхныя галовы адносна цела такія самыя вялікія, як і ў беларусаў. У бальшыні эўрапейцаў галовы меншыя.
Каталёнцы ядуць падобныя зь беларусамі стравы. Як і ў нас, сьвініну ня вэндзяць, але вяляць. Ідзеш па вуліцы, а ў вокнах крамаў — бясконцыя кумпякі ды паляндвіцы. I смак той самы, і асабліва характэрны падцьвілы пах, нібы у сялянскай каморы недзе пад Міром. Натуральна, што і каўбасы ня вэнджаныя, а вяленыя, зацьвілыя. Славутая paella з марскіх прадуктаў і рысу — больш для турыстаў, а самі каталёнцы вельмі любяць сьвініну, трусоў, курэй, што добра відаць па іхных фігурах.
Каталёнскія мужчыны любяць тоўстых жанчынаў. Бо іншых ня маюць. Зразумела, чаму каталёнец Сальвадор Далі маляваў такіх цяжкіх кабетаў і чаму пабраўся з такой жа цяжкаватай расейкай Галяй.
Каталёнцы з твару — менш смуглявыя за гішпанцаў, маюць сьвятлейшыя валасы і вельмі ня любяць баі быкоў — карыду. Гэта — звычай кастыльцаў. Але арэны маюць — для гасьцей і мясцовых гішпанцаў.
Замест карыды каталёнцы любяць танчыць сардану — свой нацыянальны танец. Бяруцца за рукі ды ў такт музыцы робяць крокі ўзад і ўперад. Калі хто ведае, ёсьць і ў нас такі танец...
Як і беларускія сяляне па-расейску, каталёнскія вяскоўцы ня надта ўмеюць гаварыць па-гішпанску. Сярэдняе пакаленьне іх, калі трэба гаварыць пагішпанску, гаворыць на трасянцы, а старэйшыя — гішпанскай ня ведаюць наогул.
Каталёнская мова — самастойная, гэта не дыялект гішпанскай, яна сваячка правансальскай гаворкі — паўднёва-францускага дыялекту. Усё проста.
У турыстычных даведніках можна прачытаць, што ў гішпанскай і каталёнскай — 60 адсоткаў агульнай лексыкі. Гэта гішпанская інтрыга. У ангельскай і францускай — 70 адсоткаў агульнай лексыкі, а мовы розныя.
Праз 40 гадоў дыктатуры Франка, калі каталёнская мова і культура былі пад забаронай, толькі Каталіцкая царква карысталася каталёнскай мовай як афіцыйнай. Ніхто не зьвяртае ўвагі на гэтую асаблівасьць каталіцтва... Добра каталёнцам — яны адной веры.
Дарожныя паказальнікі на аўтатрасах — дзьвюхмоўныя: спачатку па-каталёнску (sortida — выхад, зьезд), а пасьля па-гішпанску (salida); а вось у Барсэлёне часта — толькі па-каталёнску. Надпісы на вакзалах — дзьвюхмоўныя: па-каталёнску і пагішпанску. Назвы ўстановаў у Барсэлёне — пакаталёнску. У мэтро і цягніках прыпынкі абвяшчаюць на дзьвюх мовах. Едзеш у мэтро — дзьве мовы, як у Беларусі. «Дробнае непадабенства»:
Каталёнія — «аўтаномная нацыя» Гішпанскага каралеўства, а Беларусь...
У каталёнскіх прыгарадных электрычках, якія тут называюць фунікулёрамі, праз увесь час іхнага руху з дынамікаў гучыць клясычная музыка. За гадзіну, якую я праехаў на фунікулёры, я пачуў творы Эльгара, Чайкоўскага і Бэтховэна.
Якібеларусы.каталёнцышукаюцьсваюдаўніну ў кельтаў і выводзяць сябе ад іх.
Як і беларускія, старыя каталёнскія гарады ды мястэчкі забрукаваныя не часаным каменьнем, але звычайным.
У Каталёніі — архітэктурная раскоша. Ёсьць цэлыя гарады, аблічча якіх не мянялася з XII стагодзьдзя — суцэльная раманіка. I сусьветнае багацьце. Катэдральны сабор Сьвятой Дзевы Марыі ў Жыроне, напрыклад, мае самы шырокі ў сьвеце гатычны нэф.
У архітэктуры старых будынкаў Барсэлёны — няўлоўны ўплыў мусульманства, нягледзячы на тое, што Каталёнія пазьбегла 500-гадовага арабскага панаваньня, якое зазнала ўласна Гішпанія.
Дзівосны сплаў готыкі і ўсходу. Як у нас, у касьцёле Сьвятой Ганны ў Вільні...
Цікава, ці думаў каталёнскі архітэктар Антоні Гаўдзі, ствараючы ў Барсэлёне свой знакаміты на
ўвесь сьвет комплекс-храм Сьвятая Сям’я (Sagrada Familia) у стылі нэаготыкі, пра арабаў, мусульманства ды іхныя ўплывы? Ня ведаю. Але ведаю, што, блукаючы па комплексе, які яшчэ і цяпер будуецца, я пераканаўся, што «аплаўленая готыка Гаўдзі» перамяжаецца ў ім з абсалютна арабскімі матывамі. Як і ў славутым парку Гуэль, які таксама стварыў Гаўдзі.
Сан Жуан (Sant Joan) — каталёнскае Купальле. У ноч з 23 на 24 чэрвеня па ўсёй Каталёніі паляць купальскія вогнішчы, скачуць празь іх і танчаць нацыянальныя танцы. Лічыцца, што той, хто пераскочыць цераз купальскае вогнішча, будзе ўвесь наступны год мець добрае здароўе. У купальскую ноч я праехаў на машыне 50 кілямэтраў уздоўж узьбярэжжа і ўбачыў многія дзясяткі такіх вогнішчаў. Некаторыя зь іх дасягалі 6-8 мэтраў у дыямэтры і нават больш. Ноч была сьвятлейшаю... Некалі падбітым расейцамі беларусам цікава даведацца, што кастыльцы (гішпанцы) Купальля не сьвяткуюць...
Купальлем падабенства беларускай сытуацыі з каталёнскаю не вычэрпваецца. Ёсьць і яшчэ. У 1137 годзе незалежнае графства Каталёнія аб’ядналася з Арагонскім каралеўствам, у выніку чаго ўзьнікла моцная каталёнска-арагонская дзяржава, дзе каталёнцы дамінавалі. Гэтая дзяржава ў 1469 годзе праз дынастычны шлюб Фэрдынанда Арагонскага з Ізабэляй Кастыльскай трапляе ў склад Гішпаніі... Пра Ягайлу, Ядвігу ды Крэва згадваць залішне...
Непадабенства. Падбітых каталёнцаў увесь час нібыта падтрымлівалі на паўночным усходзе (!) французы, але, адрозна ад беларусаў, яны ў склад Францыі ня трапілі... Цікава, ці іхны лёс у Гішпаніі ня можа быць мадэльлю магчымага лёсу Беларусі ў Рэчы Паспалітай? Напэўна, не. Хаця гэтыя лёсы блізкія ў сваёй нядолі. У XVIII стагодзьдзі каталёнцы занялі ня той бок (бок Габсбургаў) у вайне за гішпанскую спадчыну, за што Філіп V пакараў іх пазбаўленьнем аўтаноміі і забаронаю каталёнскае мовы.
Часавае падабенства з БНР у XX стагодзьдзі. У 1914 годзе каталёнцы абвясьцілі свой урад, які быў разгромлены гішпанскай дыктатурай Рывэры ў 1923 годзе.
Непадабенства з намі. 40 адсоткаў шасьцімільённага насельніцтва Каталёніі — гішпанцы, і гэтыя гішпанцы сёньня актыўна вывучаюць каталёнску ю мову і аддаюць сваіх дзяцей у каталёнскія школы, каб тыя маглі паступіць у ВНУ і мець будучыню ў Каталёніі. А ў Беларусі ведама што. Пры гэтым Каталёнія — адна з 17-ці аўтаномных супольнасьцяў Гішпаніі, а Беларусь...
Прыхільнікі незалежнасьці ёсьць сёньня ў парлямэнце правінцыі. Здаецца, праз 20-30 гадоў у Гішпаніі будуць праблемы, нягледзячы на тое, што сёлета Біл Клінтан прыводзіў каталёнцаў і брэтонцаў у якасьці прыкладу разумных мяншыняў у Эўропе. Каталёнцы, зразумеў я, яшчэ і дальнабачныя.
У пляжным жвіры — палоўка сланечнай семкі. Згледзеў і паду маў: во, нашы людзі куд ы дабраліся. Аж пасьля ўбачыў, як каталёнская моладзь, седзячы на лаўках уздоўж прыморскай прамэнады, заўзята лускае семкі. Пайшоў у краму, а там іх поўна: сушаныя, проста смажаныя, смажаныя салёныя, моцна салёныя, у розных пакунках і г. д. У краінах Цэнтральнай Эўропы семкі прадаюцца лушчаныя, у Каталёніі — як у нас.
Добра, што ў школе вучыў гішпанскую. Прынамсі адрозьніваю, калі на якой мове гавораць. Спытаў па-ангельску (па-гішпанску не выпадала) аднаго ўладальніка крамы, на якой мове ён размаўляе дома.
— Па-каталёнску, вядома, — адказаў той. — Гішпанская — гэта Франка!
I грэбліва патрэс пальцамі...
У барсэлёнскім музэі Пікаса, які ня быў каталёнцам, большасьць візуальнай інфармацыі — пакаталёнску. Кажуць, гішпанцы крыўдуюць...
У каталёнскіх гатэлях (чатыры зоркі!) перад сьняданкам пэўная катэгорыя турыстаў бяжыць да басэйнаў і сьцеле ручнікі на тапчагі ў найлепшых, сонечных месцах, каб былі ўжо занятыя. «Пэўная катэгорыя» — рускамоўныя. Яны (і яшчэ палякі) не ідуць да мора, а толькі днямі пралежваюць каля басэйнаў. Пытаньне — ці варта было ехаць у Гішпанію? — рытарычнае. Рэч, відаць, у прыгожых фільмах, дзе прыгожая публіка пла-
вае ў прыгожых басэйнах і п’е джусы з прыгожых келіхаў...
Віно ня таннае. Можна знайсьці добрае. Асабліва смакуе белае купажнае. Напрыклад, купаж звыклага Shardonnay з дагэтуль невядомым мне вінаградным гатункам Parellada. У прыватнай крамцы сярэднявечнага гораду Бэсалю я знайшоў эксклюзіўную бутэльку мясцовага чырвонага — на сьвятло было відаць, як фарбуецца ягонаю сіньню зялёнае шкло пляшкі, і... не купіў. He хацелася насіць цэлы дзень з сабой, думаў, будзе нешта такое і каля мора... Пасьля на ўзьбярэжжы купіў і не адну чырвонага, і даражэйшыя, але такога не знайшоў і дагэтуль перакананы, што ў тога і «нос», і «язык» былі найлепшыя. Калі выбіраеце віно і выбралі, купляйце адразу.
Каталёнскае піва «Estrella Damm» аказалася лепшым за мой улюбёны чэскі «Staropramen».
У барах прыморскіх мястэчак Каталёніі прастытуткі прыгажэйшыя, чым, напрыклад, у Празе. Зрэшты, яны могуць быць пражанкамі, якія выехалі на лета да мора на заробкі — чэшкі ў Чэхіі амаль не працуюць. Непадабенства. У Беларусь путаны на заробкі ня едуць.
Люблю слухаць гітару флямэнка. Віртуозы сусьветнага ўзроўню ня ведаюць звычайна ніводнай ноты...
На канцэрце танцавальнага гурту андалюскіх цыганоў я, здаецца, зразумеў найважнейшую асаблівасьць гішпанскага танц.у — яго бясконцасьць. Дзясяткі кульмінацыяў і дзясяткі фіналаў пры бесьперапынным нарошчваньні тэмпу. Ну і плюс — пырскі імпэту з чарнявых вачэй танцорак.
Колькі б нам гадоў ні было, мы ўсё роўна робім памылкі. Мая каталёнская памылка — выезд у мора на скутэры падчас лёгкага шторму. Жывы я застаўся, але жонка, наблізіўшы выяву камэрай, зьняла на відэа мой спалатнелы твар...
Перамога матэрыяльнага над духоўным. Мы спазьніліся на аўтобус з экскурсіяй у музэй Пікаса, бо елі ў рэстарацыі засмажаных на вуглях лянгустаў.
Дарога дадому. Перасякаем гішпанска-францускую мяжу, якая дзеліць тут каталёнцаў з каталёнцамі — яны жывуць і ў прылеглых раёнах Францыі. Па дарозе на Ліён перад паваротам на Тулюзу апошні раз кідаем вокам на прыбярэжныя марскія затокі, якія цягнуцца тут на дзясяткі кілямэтраў. Паміж імі далёка ў моры ляжаць заселеныя косы, якія прыгожа мільгацяць агнямі сярод вечаровага марскога сутоньня. Кіруемся на поўнач, у Чэхію, да народу, які ўсьлед за некалькімі спартовымі камэнтатарамі пасьля несправядліва прызначанага 11-мэтровага ўдару ў браму чэскай зборнай на футбольным чэмпіянаце Эўропы абвясьціў сябе «эўраскептыкам» і пачаў сур’ёзна пісаць дзясяткамі лісты ў газэты з заклікамі не
ўступаць у Эўрапейскі Зьвяз. Маўляў, нашто нам тая Эўропа, калі эўрапейскія судзьдзі аддаюць перавагу галяндцам... У мяне гэта выклікала замілаваньне.
Едучы праз Францыю і кантактуючы з французамі толькі ў гатэлях, рэстарацыях і крамах, у прынцыпе, не пагаджаесься з Артурам Шапэнгаўэрам, які ў мінулым стагодзьдзі напісаў: «У некаторых частках сьвету водзяцца малпы, у Эўропе — французы. Адно другога вартае». Я б напісаў інакш — у кожнага ў Эўропе свае малпы...
Адно можна сказаць з пэўнасьцю: клімат і паветра ў Францыі — найлепшыя ў сьвеце.
2000 г.
ВЫЎШВАБІІ
Калі вы жывяце ў Празе і вам выпала некалькі дзён адпачынку, вы можаце паехаць у Беларусь, каб пабачыцца з роднымі, можаце застацца ўдома на канапе, каб пачытаць якую добрую кнігу, a можаце дзясяты або дваццаты раз выправіцца ў суседнюю Нямеччыну, каб яшчэ раз падзівіцца на краіну для людзей. Вы з жонкай робіце гэта ў студзені 2002 году. Вам там нічога ня трэба, вас там у прынцыпе ніхто не чакае, вам проста прыемна бадзяцца па баварскіх ці бадэн-вюртэмбэрскіх мястэчках, есьці смачныя булкі з тамтэйшых пякарняў і назіраць за немцамі, параўноўваючы іх са сваім народам і ягонымі суседзямі.
Вы выпраўляецеся ў дарогу пад вечар. Надвор’е аўтападарожжам не спрыяе. За прыблізна шэсьць гадзін шляху вы праедзеце каля 600 кілямэтраў, адолееце 3— 4 горныя перавалы, і ўсюды вам бу-
дуць спадарожнічаць непрыемныя зімовыя туманы, што асядаюць на дарогу ільдзяным покрывам. Дзе-нідзе, пераважна вышэй над узроўнем мора і толькі з аднаго боку перавалу, туманы перамешваюцца са сьнежнай імжакай, якая церушыць і віецца ня толькі зь неба, але і, здаецца, з долу. Зрэшты, невыгода надвор’я лёгка кампэнсуецца нямецкімі аўтабанамі — найлепшымі ў сьвеце сваёй якасьцю і працягласьцю дарогамі. I пры гэтым, адрозна ад бальшыні краінаў Эўропы, бясплатнымі.
Нягледзячы на тое, што вы едзеце з хуткасьцю 160 кілямэтраў на гадзіну, вас усё роўна амаль усе абганяюць. Нідзе ў сьвеце на дарогах няма столькі дарагіх аўтамабіляў — на вашу думку, найлепшых у сьвеце аўтамабіляў. I тут першае, дзеля чаго вы ўзяліся натаваць свае ўражаньні і да чаго хочаце прыцягнуць увагу чытача — немцы робяць гэтыя найлепшыя ў сьвеце машыны для сябе. Самі робяць, самі езьдзяць, і правілы дарожнага руху ў іх не прадугледжваюць абмежаваньня хуткасьці на аўтабанах. Таму і мінаюць вас на хуткасьці 180-200 кілямэтраў дарагія аўтамабілі, у якіх сядзяць прадстаўнікі нямецкай сярэдняй клясы. Вы гледзіце ім усьлед, зусім не зайздросьціце і проста хочаце зразумець нямецкі фэномэн, пра які шмат думаеце. Вы думаеце, што хоць немцы і ня маюць такой багатай і вытанчанай кухні і такіх вінаў, як французы ці італьянцы, што хоць яны і ня маюць такой субтрапічнай экзотыкі, як гішпанцы ці партугальцы, немцы маюць адну перавагу над астатнімі ў Эўропе — гэта іхная прыроджаная цяга да якасьці, перамяшаная з вэбэраўскім прагматызмам. Сёньня немцы, бясспрэчна, маюць свой
стыль, плянка гэтага стылю ўвесь час расьце, і ён памалу пачынае перамагаць у Эўропе. Калі вы кажаце пра стыль, вы маеце на ўвазе і лад жыцьця, і выгляд аўтамабіляў, і пакрой нямецкага адзеньня, напрыклад, ад фірмаў Boss ці Escada. Калі стыль моднага Парыжу — гэта стыль дзеля стылю, дык стыль немцаў — гэта стыль дзеля дыхту. Дыхт — вось сэнс нямецкага стылю і ягоны зьмест (дарма што ў беларускай мове няма гэтага слова ва ўжытым вамі значэньні).
***
I вось вы прыяжджаеце ў невялікае швабскае мястэчка, 30 кілямэтраў на ўсход ад Штутгарту. Заможнасьць і дыхтоўнасьць, выяўленыя, напрыклад, у некалькіх аўтамабілях на сям’ю, прыводзяць да таго, што невялікае мястэчка, на нямецкую мерку амаль вёска, выглядае нармальным горадам і мае на вуліцах сьвятлафоры і рух ня меншы, чым на менскім праспэкце Скарыны. Заехаць можна ўсюды, у тым ліку і ў гістарычны цэнтар з ратушай і пляцам, кожны другі дом якога збудаваны ў тэхніцы прускага муру. Нягледзячы на пакручастасьць і малую шырыню вулак, усюды сьціплыя знакі-абмежаваньні — паркуйцеся, калі ласка, у адзін шэраг. Няма табе забароны ані ўезду, ані паркаваньня, усё зручна, для людзей...
Гатэль, у якім вы паселіцеся, разьмешчаны каля лютэранскай кірхі. Сам ён непрыемна зьдзівіць цэнамі для катэгорыі тры зоркі, але пасьля высьветліцца, што катэгорыю зьмянілі на чатыры зоркі, а шыльду яшчэ не памянялі. На вежы кірхі гадзіньнік, які б’е кожную чвэрць гадзіны. Пер-
шую чвэрць адзначае адным ударам звана, другую двума, трэцюю — трыма, чацьвертую адбівае чатырма, а пасьля адразу б’е, напрыклад, восем гадзін, і тут жа паўтарае яшчэ раз восем удараў, але іншым звонам, больш нізкім і гучным — каб пачулі тыя, хто першы раз не пачуў. Таксама для людзей, між іншым... Другі гадзіньнік у мястэчку — на ратушнай вежы — выглядае старэйшым за той, што на кірсе. Абодва яны недалёка адзін ад аднаго, але калі б’юць, дык дзіўным чынам адзін аднаму не перашкаджаюць.
Пра тое, што вуліцы ў мястэчку мыюць шампунем, можна было б і ня згадваць, каб не адна акалічнасьць, пра якую вы ўжо шмат гадоў хочаце паведаміць беларускаму чытачу. Рэч у тым, што Нямеччына — гэта краіна, дзе ня трэба праціраць абутак. Хадзіце па вуліцах хоць тыдзень, хоць два — чаравікі ўсё адно застануцца чыстыя. Беларусу ў гэта, натуральна, паверыць цяжка. Апрача дыхту, тут, відаць, адыгрываюць ролю клімат і глебы, якія ў беларусаў зь немцамі розныя...
У нядзелю да кірхі на набажэнства, скліканыя царкоўным звонам, зьбіраюцца паважныя гараджане, збольшага сярэдняга і сталага веку, на дарагіх машынах або пешкі, дыхтоўна апранутыя, з кавенькамі і парасонамі. У дзьвярах усіх сустракае, прыязна ўсьміхаючыся, старшыня парафіі. Мы таксама зайшлі, перажагналіся па-свойму, паглядзелі на інтэр’ер храму безь ніводнага абраза і скульптуры — толькі лавы, прастол і крыж над ім. Ня так далёка ад гэтага мястэчка, на мяжы пратэстанцкай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг і каталіцкай Баварыі, знаходзіцца горад Аўгсбург, дзе пару
гадоў таму нарэшце скончылася векавая спрэчка католікаў і пратэстантаў, яны падпісалі цяпер ужо славутае Аўгсбурскае пагадненьне і замірыліся. Аўгсбург для немцаў — тое самае, што Берасьце для беларусаў...
***
Можна было і больш падрабязна апісаць сацыяльныя выгады, якімі карыстаюцца немцы, але ці варта? Дастаткова сказаць, што калі чалавек троху абазнаецца ў краіне, ён разумее, што такое «рэйнская мадэль» сацыяльнага ўладкаваньня, якую ў краіне шмат гддоў будавалі хрысьціянскія дэмакраты. Яе сутнасьць — для людзей. Кошты мабільнай сувязі зьмяншаюцца ці ня штомесяц, калі чалавеку няма чым плаціць гаспадару кватэры, дзе ён жыве, яго ня выганяць на вуліцу — за яго проста пачне плаціць дзяржава, і так далей, і так далей...
Вас зьдзіўляе ў немцах іншае — іхная талеранцыя. У першы вечар, адразу пасьля прыезду, вы спытаецеся па-ангельску ў мінакоў на вуліцы пра бліжэйшы гатэль. Вам адкажуць па-ангельску і пакажуць, куды ісьці. Вы пойдзеце і памылкова трапіце ў будынак з рэстарацыяй, над якой будзе шыльда з надпісам «Gasthaus», у якім вам пачуецца нейкі намёк на пансіён. Уладальнік рэстарацыі з ахвотай возьмецца вам памагчы, выйдзе на вуліцу, пачне нешта тлумачыць, пасьля спыніць мікрааўтобус свайго знаёмца, маладога хлопца, які троху ўмее гаварыць па-ангельску. Яны абодва растлумачаць вам, што ісьці ў гатэль ня варта, бо там вельмі дорага, раскажуць пра недалёкі
недарагі пансіён, пасьля ўладальнік рэстарацыі пазвоніць туды, замовіць вам месца, а малады хлопец пасадзіць вас у сваё аўто, адвязе на паркінг, дзе вы перасядзеце ў сваю машыну, пасьля вы эскортам паедзеце ў пансіён, хлопец вас завядзе, дапаможа зарэгістравацца і нават сходзіць з вамі паглядзець пакой...
Зрэшты, пансіён вам не спадабаецца, і назаўтра вы ўсё ж паселіцеся ў гатэлі. Усё гэта вы расказваеце толькі для таго, каб паведаміць, што ўладальнікамі пансіёну былі туркі, а хлопец, рэкамэндуючы вас ім, сказаў, што ў гэтай справе ім толькі што званіў «Васілій»... Аказваецца, уладальніка той рэстарацыі звалі Васілій... Вы разумееце, што насельніцтва нават правінцыйнай Нямеччыны памалу ператвараецца ў шматнацыянальную талерантную супольнасьць. Назаўтра на вуліцы вашую машыну спыняць два паліцыянты і, пачуўшы, што вы зь Беларусі, раптам прыязна ўсьміхнуцца, а калі вы спытаецеся ў іх, як дабрацца да цэнтру, яны прапануюць ехаць за імі, прывядуць вас у цэнтар мястэчка і нават прапануюць паставіць машыну насупраць будынку паліцыі, дадаўшы, што гэта вельмі бясьпечнае месца...
Калі вы будзеце вячэраць у мясцовай італьянскай рэстарацыі, уладальнік і кухар якой — італьянцы, афіцыянт, некалькі разоў прыслухаўшыся да вашай беларускай гаворкі, раптам спытаецца пасэрбску, адкуль вы. Вы адкажаце, што зь Беларусі, і некалькі хвілінаў прыязна пагутарыце з братамславянінам, як сябе стасоўна вас вызначыць гэты сэрб. На трэці дзень у адной з крамаў вы выпадкова пазнаёміцеся з касіркай, якая акажацца сла-
вачкай, ды яшчэ з былой Югаславіі, і вельмі вам (як чэскамоўным пражакам) дапаможа ў пэўнай далікатнай справе, а адзін зь яе калегаў, хлопецахоўнік, — акажацца вугорцам...
Тры дні паназіраўшы гэты бабілён-інтэрнацыянал і стаўленьне немцаў да сваіх чужакоў, вы каторы ўжо раз зьдзівіцеся гэтым пераменам, што адбыліся зь немцамі за пасьляваенны час. Сёньня ўжо цяжка паверыць, што менавіта гэты народ сьцьвярджаў сваю выключнасьць у сьвеце і расавую перавагу над астатнімі, што менавіта гэты народ зьнішчыў 6 мільёнаў няшчасных габрэяў, што менавіта гэты народ пачаў дзьве вайны, якія забралі жыцьці многіх дзясяткаў мільёнаў людзей. Якая велізарная праца нямецкіх інтэлектуалаў была праробленая пасьля вайны, каб адбыўся такі катарсіс! Наколькі вялікі гэты хрысьціянскі акт прызнаньня сваёй віны і ачышчэньня праз гэта! Немцы, нягледзячы на ўсё імі зробленае, не забыліся на словы Бібліі пра тых, што хаваюць і не прызнаюць свае памылкі... I дасталі за гэта належную заплату — посьпех, павагу, заможнасьць, якасьць — усё, што вы называеце нямецкай дыхтоўнасьцю або дыхтам... Цэлы народ даў маральны прыклад астатнім.
Немцы сёньня, як і раней, жывуць для сябе, a беларусы, як і раней, жывуць для некага. Мабыць, гэта зьвязана з нацыянальнымі комплексамі, носьбітамі якіх ёсьць найперш асьвечаныя прадстаўнікі народу. Бальшыня народаў у Эўропе думаюць пра сябе лепш, чым яны ёсьць насамрэч, а беларусы пра сябе думаюць горш, чым яны ёсьць папраўдзе. Плачуць і плачуць па мове, па сяр-
мяжнай вясковай мінуўшчыне... Вы ў 1980-я гады аб’езьдзілі цэлую Беларусь і бачылі яшчэ курныя хаты без электрычнасьці зь землянымі падлогамі, у якіх усё яшчэ жылі людзі, і таму разумееце сапраўдны кошт стогнаў па цнатлівай нерушы вясковай беларускай мінуўшчыны. Пры гэтым вы, зрэшты, разумееце і прычыны, чаму з вашым народам так сталася. Частку адказнасьці за ягоную долю-нядолю нясуць і немцы...
***
У Нямеччыне вы бываеце рэгулярна, па некалькі разоў на год. Аднойчы вы спыніцеся на аўтобусным прыпынку, каб перакласьці рэчы ў багажніку... А ўвечары агледзіцеся, што зьнікла ваша даволі дарагая шапка. Пасьля вы здагадаецеся, што шапка магла выпасьці на тым прыпынку проста на дарогу, калі вы перакладалі рэчы з салёну машыны ў багажнік. Назаўтра вы паедзеце з гатэлю на той прыпынак, і, сапраўды, акуратна складзеная кімсьці шапка будзе ляжаць на лаўцы пад паветкай... Іншым разам вы будзеце ехаць па Нямеччыне і спыніцеся на запраўцы пры аўтабане на абед. Паабедаўшы, паедзеце далей і кілямэтраў праз 15-20 агледзіцеся, што няма жончынай сумкі — а там пашпарты, іншыя дакумэнты і грошы. Той, хто езьдзіў нямецкімі аўтабанамі, разумее, што каб вярнуцца на запраўку, трэба шмат кілямэтраў праехаць наперад да развароту, пасьля вярнуцца на некалькі дзясяткаў кілямэтраў, разьвярнуцца там і зноў праехаць 5-10 кілямэтраў да вашай запраўкі. Так вы і зробіце, вярнуўшыся туды не раней чым праз паўгадзіны. Насустрач вам з
будынку кавярні выйдзе да аўтобусу вялікая група футбольных фанатаў з шалікамі нейкага клюбу. Вы безнадзейна махняце рукой, не спадзеючыся пасьля гэтага натоўпу знайсьці на стале жончыну сумку. Яна, аднак, будзе ляжаць там, дзе вы яе пакінулі, — на адным са сталоў, прычым адчыненая, і ўсе рэчы і грошы будуць на месцы.
Пасьля такіх выпадкаў вы міжволі пачынаеце задумвацца пра захаванасьць у немцах маралі і маральнасьці. Вы думаеце, што гэтаму спрыяе ня толькі іхная векавая павага да прыватнай уласнасьці і прыватнага жыцьця ды іхны пратэстанцка-каталіцкі мэнталітэт, але і меншы сацыяльна-эканамічны падзел грамадзтва. Вобразна кажучы, у немцаў няма жабракоў.
А вось у Расеі, да цывілізацыйнай прасторы якой усё яшчэ належыць Беларусь, іншая рэч. Бізантыйшчына, якая схавана прысутнічае ў дзяржаўнымі мэханізьме Расеі і працінае ўсю структуру расейскага грамадзтва (як і розумы людзей), спрыяе большаму сацыяльна-эканамічнаму падзелу і спараджае адкрыты цынізм. Савецкія дзесяцігодзьдзі, зьнішчыўшы ўплыў царквы і пазбавіўшы людзей уласнасьці, яшчэ болып пагоршылі сытуацыю. А ў немцаў цынізму менш, прынамсі на паверхні, таму і захоўваюцца яшчэ рэшткі маральнасьці.
У Беларусі цынізм бізнэсоўцаў і чыноўнікаў таксама сягае празь меру. Інакш сытуацыю, калі ўлады патрабуюць ад няшчаснай сям’і, якая сабрала праз абвесткі ў інтэрнэце і ў газэтах грошы на апэрацыю для безнадзейна хворага дзіцяці,
Сяргей Абламейка. Настальгія заплаціць палову сабранай сумы ў якасьці падаткаў, вы назваць ня можаце.
Зрэшты, пачынаюць патроху махлярыць і немцы. Гэта асабліва добра відаць у апошнія гады на прыкладзе гандляроў машынамі. Неяк у гэтай сфэры нямецкай прыстойнасьці ўсё менш і менш. Некаторыя кажуць, што дурны прыклад носьбітаў бізантыйскіх каштоўнасьцяў з усходу ўплывае і на немцаў...
***
Адна з рысаў нармальнага чалавека — прывязанасьць да дому, да радзімы. Пра беларусаў таксама так кажуць. Зь іншага боку, менавіта беларусы ў ЗША рашчыняюцца бязь сьледу ў мясцовым этнічным катле, і хіба сотая доля іх застаецца сьвядомай часткай эміграцыі. Вы ў Празе таксама сьвядомы, любіце радзіму, не зьбіраецеся рашчыніцца ў чэскім моры і часта ўспамінаеце нейкія беларускія прысмакі, прынамсі такія, якія вельмі любілі ў дзяцінстве. Сярод іх — марцыпаны. Пражыўшы сем гадоў у Празе, вы практычна забыліся, што такое паліва з марцыпанамі, якую так любілі некалі ў Менску. А вось сьнедаючы тры дні ў рэстарацыі швабскага гатэлю, вы ўвесь час будзеце ласавацца булкамі з лагоднай палівай і марцыпанамі. Пасьля, выяжджаючы зь Нямеччыны, вы зойдзеце ў булачную зь пякарняй і накупіце цэлую торбу булак з марцыпанамі і розным сочывам, з разынкамі ды карыцавай шакалядай. Немцы — пекары выдатныя. Лепшыя і за чэхаў, і за палякаў, і за беларусаў.
***
Аднойчы, адпусьціўшы жонку хадзіць па крамах, вы прысядзеце адпачыць у цэнтры невялікага швабскага мястэчка побач са старадаўняй кірхай і ратушай, пабудаванай у стылі прускага муру. Нязвыклы для беларускага вока пэйзаж стромых франтонаў, ламаных чарапічных дахаў, частых аконных рамаў і фігурнага бруку ў спалучэньні зь цёплым студзеньскім сонцам выкліча ў вас паэтычны настрой. Вы ўспомніце, што неўзабаве дзень сьвятога Валянціна і варта было б зрабіць жонцы паэтычны падарунак. У руках зьяўляюцца нататнік, аловак і... праз паўгадзіны верш гатовы:
Зноў на сьвятога Валянціна
3 табой, далёка ад Айчыны Мы вып’ем белага віна
I прагамонім давідна.
Я зноў скажу табе тры словы, Якія чула ты ня раз, I ты паўторыш адмыслова Мне тыя словы ў адказ...
Так і жывем: кахаем, марым, Гамонім, сварымся, маўчым. А час памалу наш сплывае Ў спрадвечнай Леты далячынь.
Шкада мне нашых дзён мінулых, Шкада няясных пэрспэктыў, Шкада таго, што не адужаў, Што я хацеў ды не зрабіў...
Ды ўсё ж кажу табе тры словы, Якія чула ты ня раз.
I ты паўторыш адмыслова Мне тыя словы ў адказ.
Дзіўная і рэдкая для вас рэч — альбомнапаэтычнае натхненьне ў Швабіі...
***
Па дарозе назад — зноў гонкі на аўтабане. Зь лёгкай зайздрасьцю вы гледзіце на машыны, якія прамінаюць вас, не раўнуючы ракеты. Хоць аўтабан і не прадугледжвае абмежаваньня хуткасьці, але калі ідзе дождж, на вуліцы цёмна і дарога паварочвае, то нават 160 кілямэтраў на гадзіну — для вас хуткасьць занадта вялікая, вы проста мусіце яе скідваць, калі праяжджаеце такую паваротку. Але ў той жа самы час паўз вас па левай, хутчэйшай паласе, бывае, пралятаюць нямецкія аўто на хуткасьці ня менш за 200-220 кілямэтраў на гадзіну. Іхным кіроўцам ні ноч, ні дождж, ні паваротка не замінаюць. Раней вы думалі, што ім дапамагаюць электронныя сыстэмы стабілізацыі, якіх ваша аўто ня мае. Але ўжо і вы купілі машыну з такімі электроннымі сыстэмамі, а езьдзіць так хутка на паваротах аўтабану ўсё роўна ня можаце. Няўжо вам спрэс на нямецкіх дарогах трапляюцца спартоўцы-аўтагоншчыкі? Ясна, не.
I тут вы задумваецеся пра немцаў як пра фізычны тып. Успомніце сваё дзяцінства і сваё захапленьне самалётамі — вы чыталі ўсё, што можна было прачытаць пра авіяцыю і лётчыкаў, зьбіралі мадэлі самалётаў, хадзілі іх запускаць і на поўным
сур’ёзе зьбіраліся стаць лётчыкам. Зразумела, што захапляліся вы і «нашымі» савецкімі героямі авіяцыі — Кажадубам і Пакрышкіным. Першы зьбіў у гады вайны 64 нямецкія самалёты, другі — 59. Вынік гэты у савецкіх кніжках абвяшчаўся фэнамэнальным, і вы, як і многія савецкія дзеці, трымцелі, калі думалі пра гераізм і выніковасьць «нашых» асаў, якія дзясяткамі падпальвалі і зьбівалі нямецкіх «сьцярвятнікаў»... Але калі вы вырасьлі, то даведаліся пра страшныя рэчы — аказваецца, самы выніковы нямецкі лётчык-ас зьбіў 352 самалёты, 34 нямецкія лётчыкі зьбілі па 150 і болей самалётаў, a 104 пілёты Люфтвафэ мелі на сваім рахунку па 100 і болей зьбітых савецкіх і саюзьніцкіх самалётаў. Ніхто з савецкіх і саюзьніцкіх лётчыкаў нават не наблізіўся да нямецкіх асаў, лік якіх ішоў на сотні...
I вось цяпер вы часам гуляеце па швабскіх гарадках сярод невысокіх гор і вінаграднікаў зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг і гледзіце на людзей вакол. Гэта лухта, калі ў вашых краях гавораць, што немцы, асабліва нямецкія жанчыны, ня надта прыгожыя. Вельмі яны прыгожыя, вельмі дагледжаныя, падцягнутыя, ладныя і спартовыя. На галаву вышэйшыя за беларусаў прыгожыя мужчыны і жанчыны, жонкі і мужы, бацькі і дзеці, добра апранутыя, з добрымі пахамі, заможныя і багатыя, упэўненыя ў сабе і спакойныя гаспадары жыцьця...
А пасьля вы ідзяце ў рэстарацыю і замаўляеце традыцыйны швабскі суп са шматслойнымі калдунамі і найдалікатнейшымі скваркамі, а на другое стэйк зь ялавічыны і хатнюю швабскую локшыну — і разумееце, што гэта, бадай, найлеп-
шая ежа на сьвеце, можа, не такая здаровая, але тое, што найсмачнейшая — гэта дакладна. Такое ж самае там даюць і піва. I нават мясцовае віно, якое насамрэч нічым не саступае найлепшым сусьветным узорам, — таксама якаснае, дыхтоўнае. A рысьлінгі позьняга збору ў немцаў — хіба таксама найлепшыя.
I вось вы думаеце і думаеце пра нямецкую якасьць, пра іхны дыхт і смак жыцьця, пра іхнае багацьце, пра іхныя вынікі ў працы і ў спорце... I, урэшце, пра іхны фізычны тып. Няўжо яны сапраўды маюць нейкія падставы ганарыцца сваёй расай? Неяк гэта дзіка і несучасна сёньня гучыць... Сапраўды, яны часта бываюць спрытнейшыя і круцейшыя за беларусаў, а таксама за ангельцаў, амэрыканцаў, французаў і шмат каго яшчэ. Але часам бываюць за іх круцейшыя і беларусы. Напрыклад, у спорце.
I ўсё ж вы езьдзіце па нямецкіх аўтабанах вельмі ўважліва і асьцярожна, а калі бачыце ззаду яшчэ ледзьве заўважанае аўто, берацеся правей, каб прапусьціць нейкага бюргера, якому на 200-х кілямэтрах за гадзіну камфортна ўваходзіць у паварот...
2002-2012 гг.
ВЫ Ў КАРЛАВЫХ ВАРАХ
На вуліцах курортнае часткі Карлавых Вараў гучаць пераважна расейская і нямецкая мовы. Але гэта зусім не азначае, што тут адпачываюць пераважна расейцы і немцы. Насамрэч у Карлавых Варах адпачываюць немцы і габрэі. Прычым габрэі пераважна з былога СССР, якія цяпер жывуць у Злучаных Штатах, Канадзе, Ізраілі і заходнеэўрапейскіх краінах.
Гэтая думка для вас не адкрыцьцё — вы ведалі пра гэта ўжо даўно, бо даўно ўжо наяжджаеце ў Карлавы Вары са сваімі беларускімі гасьцямі — найперш менскімі сваякамі. Проста гэтым разам, калі вы самі прыехалі на сусьветна вядомы курорт на некалькі тыдняў для адпачынку, вы маеце досыць часу, каб падумаць і запісаць свае ўражаньні ад славутага курортнага гораду і яго наведнікаў.
Найперш вы параўноўваеце рухомых габрэяў зь седнямі-беларусамі. Вядома, што вашыя суро-
дзічы сапраўды ня надта любяць вандраваць па сьвеце ў пошуках лепшае долі, а калі і вандруюць, дык любяць вяртацца дадому. Калі ж дадому вярнуцца ўжо не выпадае, з былых рэспублікаў былога СССР беларусы пасылаюць у Беларусь вучыцца сваіх дзяцей. Так было ў 80-я гады, калі ва ўнівэрсытэце побач з вамі на лекцыях сядзеў, напрыклад, Сярожа Шабан з Джамбулу, так ёсьць і цяпер — нядаўна вы прачыталі ў нейкай газэце пару інтэрвію з такімі абітурыентамі. Агулам толькі ў Менск сёлета іх прыехала каля дзьвюх сотняў. У працягу 90-х гадоў у Беларусь вярнулася каля 250 тысяч вашых суродзічаў.
У Чэхіі, напрыклад, афіцыйна жыве каля 60 тысяч украінцаў і каля 3 тысяч беларусаў — неадэкватная прапорцыя, калі меркаваць з колькасьці жыхароў Украіны і Беларусі. Аднойчы вы ішлі па Рыме і ўбачылі на невялікім пляцы дзіўную карціну: ля аднаго з будынкаў тварамі да ўваходных дзьвярэй моўчкі стаялі сотні людзей, натоўп запаўняў амаль увесь пляц, ганак і перацякаў ва ўнутранае памяшканьне. На вашае неўразумелае пытаньне спадарожнік з усьмешкай адказаў, што гэта ўкраінская грэка-каталіцкая царква, a людзі — вернікі, якім не хапіла месца ўнутры храму. Вы спыталіся, колькі ж у Рыме ўкраінцаў, і вам адказалі — толькі на будоўлях працуе 20 тысяч... Нядаўна памерлы знаёмы ўкраінскі эмігрант зь Нью-Ёрку казаў неяк, што калі ў яго пытаюць, ці ёсьць у Штатах беларуская эміграцыя, ён заўсёды адказвае, маўляў, ёсьць чалавек 20...
А габрэі ўдома не сядзяць. Яны едуць туды, дзе лепш — жыць, адпачываць, вучыцца, лячыцца.
Гэта адна зь нядрэнных якасьцяў габрэйскага народу. Вялікая колькасьць габрэяў у санаторыях Карлавых Вараў — найлепшая рэкамэндацыя для курорту: значыць, сапраўды дапамагае.
Жыцьцё беларусаў і Беларусі даўно і трывала перасяклося зь лёсам народу габрэйскага. Сёньня ўжо мала хто памятае, што перад 1941 годам у Менску былі дзясяткі сынагогаў, што даўней ня толькі беларускія габрэі шпарка гаварылі па-беларуску, але і беларусы ўмелі зьвязаць два словы на ідыш. Гаварыла (і гаворыць) на ідыш вашая бабця, патомная шляхцянка і патомная мянчанка Вера Лось-Паўлава. Бабця вырасла побач зь Нямігай, на Зборавай (цяпер Інтэрнацыянальная), рыхтык насупраць кіна «Перамога» (да вайны «Зорачка») і сябравала спрэс з габрэйкамі, бо іншых дзяўчат побач практычна не было. Якраз адны зь першых вашых дзіцячых успамінаў — паходы з бабцяй з Ратамскае (цяпер Мельнікайце), дзе вы нарадзіліся, па Астроўскага на яшчэ ня збураную Нямігу да бабчыных габрэйскіх сябровак. I смачныя пачастункі іхнае кухні...
***
Напрыканцы 1980-х вы былі ў санаторыі ў Жалезнаводзку. Вашым суседам у пакоі быў 25-гадовы хлопец-расеец, начальнік правінцыйнай чыгуначнай станцыі з-пад Іркуцку. Вы зьвярнулі на яго ўвагу яшчэ ў санаторным аўтобусе, які вёз людзей у Жалезнаводзк з аэрапорту ў Мінэральных Водах. Кіроўца аўтобусу быў ярым антысаветчыкам, кляў камуністаў і саветы (ішоў 1989 год) і паходзіў, дарэчы, зь вёскі пад Асіповічамі. Паса-
жыры падтрымвалі яго або маўчалі, а супраць быў толькі той хлопчык. Ён абурана і патасна казаў: «А як жа нашыя дасягненьні?» Кіроўца ў адказ злосна і зьедліва пытаўся: «Якія вашыя дасягненьні?» — «Ну як — якія? Я, напрыклад, упэўнены, што ў мяне заўтра будзе работа і будзе што зьесьці», — адказваў хлапец.
Вас зь ім пасялілі ў адзін пакой, і наступны месяц ён слухаў лекцыі пра ідэалы БНФ, каштоўнасьць нацыянальнай сьвядомасьці, права народаў на самавызначэньне і злавесную сутнасьць камуністычнага рэжыму.
У першы ж дзень вас і таго хлопца прыняў лекар і прызначыў працэдуры і ваду. Пасьля вы разам пайшлі да бювэту і па дарозе зайшлі ў харчовую краму. «Ой, колбаса...» — зьдзіўлена і захоплена выдыхнуў спадарожнік. Ён купіў паўкілі нашаткаванай варанай каўбасы і дзьве плястыкавыя ўпакоўкі сьмятаны. Аказалася, у Іркуцкай вобласьці ваш сусед, як член мясцовай намэнклятуры, атрымваў паўтара кіляграму варанае каўбасы на месяц, а тут яна ляжала у вольным продажы... Мінэральную ваду трэба піць за 45 хвілін да яды, вы марна ўгаворвалі расейца ня есьці цяпер, але ён зайшоў за адкрытую эстраду ў парку, сеў на лаўку і зьеў усю каўбасу і ўсю сьмятану. Калі ён акуратна вылізваў вывернутую плястыкавую каробачку ад сьмятаны, вы, згадаўшы гутарку ў аўтобусе, не ўтрымаліся і зьедліва спыталі: «А як жа вашыя дасягненьні?..»
Дык вось той хлопец асабліва не любіў... габрэяў. Вашыя аргумэнты пра ўласную адказнасьць народаў за свае праблемы на яго ня дзейнічалі.
Ва ўсім былі вінаватыя яны... I вось у Карлавых Варах вы таксама сутыкаецеся з гэтай расейскай бядой — з прымітыўным нежаданьнем прызнаць сваю адказнасьць за свае ж учынкі, з поўнай адсутнасьцю пакаяньня.
За вашым сталом у гатэлі сядзіць 45-гадовая расейка з Масквы. Кароткія тэзы яе поглядаў: рэвалюцыю зрабілі жыды, навязалі, ненавісныя, камунізм рускаму народу, каб яны не забілі Сталыпіна, праз 10 гадоў у іх ужо нічога не атрымалася б; Расея нікога ня хоча захапіць і нікога ня хоча далучыць да сябе, ёй даўно ўжо абрыдла карміць усіх гультаёў навокал; казахі ніколі ня мелі сваёй дзяржавы і тэрыторыі, качавалі па рускіх землях, раней яны нават саромеліся гаварыць паказаску, пасьля рэвалюцыі жыды нарэзалі ім шмат тэрыторыі, цяпер яны там уціскаюць рускіх. Вы былі нясьмела нагадалі пра Сталіна, які выбіў усіх калегаў-габрэяў, і яго паваенную антысэміцкую палітыку. «А тут жыдоўская каса найшла на каўкаскі камень», — быў адказ расейкі.
Вы спрабавалі патлумачыць ёй нешта пра сялянскую абшчыну ў Расеі, пра штогадовыя перадзелы зямлі «па справядлівасьці», пра натуральную эканамічную і духоўную глебу ў Расеі для ўспрыманьня ідэі сацыялізму і пра тое, што ў іншых краінах камунізм не прыжыўся — Парыская камуна ў 1871 годзе пратрымалася два з паловай месяцы, Баварская і Брэмэнская савецкія рэспублікі ў 1919 годзе ў Нямеччыне таксама пратрымаліся па месяцы кожная, а ў Расеі камуна ўмацавалася на 70 гадоў. Вы гаворыце, што храмы ў Расеі (як і ў Беларусі) разбуралі самі сяляне і
што Руская Праваслаўная царква не прышчапіла народу пачуцьця ўласнай годнасьці, што самапавагу асобы выклікаюць годныя ва ўсіх сэнсах (у тым ліку і ў матэрыяльным) умовы існаваньня, і што расейская эліта, трымаючы сваіх сялянаў у прыгоне найпазьней у Эўропе, нясе сваю долю адказнасьці за скочваньне краіны ў хаос сатанінскага рэвалюцыйнага тэрору. Вы, урэшце, спрабуеце зьвярнуцца да навачасных падзеяў і нагадваеце пра вераломнае наданьне ўсім грамадзянам Абхазіі расейскага грамадзянства... Расейка ня слухае. А вы і ня надта настойваеце...
Вы часам думаеце пра слушнасьць тэорыі геаграфічнага дэтэрмінізму: чым далей на захад, тым менш шанцаў у камуністаў, чым далей на ўсход, тым меней імунітэту ад звыродлівых ідэяў усеагульнай роўнасьці. Якраз на Далёкім Усходзе захаваліся камуністычныя Кітай і Паўночная Карэя. Зрэшты, вы тут жа ўспамінаеце, што далёка на захадзе ёсьць камуністычная Куба. Відаць, імкненьне да ўсеагульнай справядлівасьці прыводзіць да несправядлівасьці ва ўсіх частках сьвету аднолькава. Або звыродлівае разуменьне «справядлівасьці» адной асобай на чале дзяржавы...
Апрача габрэяў, ваша расейка ненавідзіць чачэнцаў і наогул мусульманаў. «Немцаў бедных так запалохалі, тыя так накаяліся, што цяпер у іх 12 мільёнаў мусульманаў у краіне жыве». Вы ведаеце, што мусульман у Нямеччыне ўдвая меней і пераважна турак, зь якімі ў немцаў здаўна асаблівыя дачыненьні. Вы таксама ведаеце, што нямецкае пакаяньне прывяло да дабрабыту і заможнасьці
ды што яно мела сапраўды хрысьціянскі характар. Сёньня нельга ўявіць, каб у Нямеччыне тэлевізія паказала фільм пра «доблестных» гестапаўцаў — гэта проста немагчыма, а ў Расеі спрэс на экране «доблестные чекнсты», у газэтах слова «чекнст» у дачыненьні да эфэсбоўцаў ні ў кога не выклікае пярэчаньняў — маральны бар’ер што ў інтэлектуалаў, што ў народу адсутнічае. Але ёй вы пра гэта ня кажаце — няма сэнсу.
***
Філялягічныя назіраньні ў Карлавых Варах. Цікава размаўляюць па-расейску чэхі — а на тым курорце па-расейску могуць гаварыць усе чэхі. Цікава, што калі чэх намагаецца гаварыць парасейску, у яго часам атрымваецца па-беларуску. Дзяўчына — мэдычная сястра кажа «некаторые процедуры» з націскам на «о» пры тым, што пачэску «nekten» з выразным другім «е». Або «подвойны масаж», пры тым што па-чэску пераважна кажуць dvojhy (зрэшты, у слоўніку прыводзіцца і маргінальная форма podvojny). Іншыя рускія звароты чэхаў проста мілыя. «Нднте сннмать» (у сэнсе распранацца), або чэскае на разьвітаньне «Ьегкў den» у выглядзе «хорошнй день, спаснбо». Вы чуеце такую мову вакол сябе спрэс і ўспамінаеце, як у 1995 годзе, пражыўшы ў Чэхіі толькі два тыдні, зьвярнуліся да знаёмага чэха з просьбай дапамагчы купіць білет у Оламаўц, дзе тады ва ўнівэрсытэце вучыўся ваш брат Андрусь. Дапамогшы, чэх на разьвітаньне падняў руку, выгукнуў «здравствуй» і пайшоў сабе. Вы, зрэшты, на той час ужо ведалі, што і пры сустрэчы, і пры разьвітаньні яны
кажуць адно аднаму «ahoj», што азначае «здароў». Цікава разглядаць рэклямныя абвесткі: «Карловарское комплексное бальнеолеченне предлагает вам нсключнтельную возможность лечевного н релаксацнонного прожнвання» або «Гараж — автоматнческая охранная снстема для 18 автомобнлов...»
Яшчэ цікавей размаўляюць на вуліцах Карлавых Вараў былыя савецкія габрэі. «Боря, дай ему его стекло». Вы гэтую фразу разумееце, бо ведаеце, што па-ангельску і шкло, і акуляры азначаюцца адным словам glasses... Часам габрэі гавораць на дзьвюх мовах адразу: «Лёня, не отходн, stay here please...»
Хто ня ведае чэскае настойкі на травах — карлаварскае Becherovky? Аказваецца, ведаюць ня ўсе. Дзьве жанчыны дзяліліся ўражаньнямі ад пакупак: «Я купнла две бутылкп этой нх Бехтеревкн...»
У Карлавых Варах праз выпадковае знаёмства з вамі і вашай жонкай яшчэ двое расейцаў зразумелі, што беларусы ім хоць і сваякі, але... Вы расказваеце, што ў вашай фірме курыць забаронена ва ўсіх памяшканьнях: «У нас на Радно всех курцов выгналн на улнцу». «А што такое курец?» — пытаюць у вас. I вы раптам разумееце, што па-расейску трэба было сказаць «курнлыцнк».
Але найбольшым беларуска-расейскім саюзнадзяржаўным зьдзіўленьнем для вашых маскалёў стаў, відаць, іншы карлаварскі эпізод. Пачуўшы, як вашая жонка адказвае па-беларуску на званок мабільнага тэлефону, яны пераглянуліся між сабой: «Вот по-чешскн шпарнт...»
***
Вы ходзіце, гледзіце, думаеце і параўноўваеце. Хоць і жывяце дзясяты год за мяжой, але ня можаце не прымерваць убачанае да Беларусі ды ўсяе постсавецкае прасторы наогул. У гатэльнай рэстарацыі штодзень у мэню стравы з рыбы. Навокал некалькі рыбных рэстаранаў, дзе гатуюць немарожаную рыбу і малюскаў, давезеных у ахалоджаным стане проста з марскіх краінаў. А вось вы звоніце да брата, які зь сям’ёй адпачывае ў Крыме, пытаецеся пра ўмовы побыту, і ён скардзіцца, што нідзе нельга зьесьці рыбы. Нібыта поўнае мора рыбы, па пляжы крабы бегаюць, а ў рэстарацыях і крамах — спрэс сьвініна, а з рыбы — толькі вобла... Саўковае ўбоства і адсутнасьць элемэнтарнай культуры харчаваньня. Сёньня ўвесь сьвет выправіўся ў падарожжа па здароўе, усе пільна даглядаюць, што ядуць, колькі ядуць і як, і толькі ў вас на радзіме, як і ў суседзяў-небаракаў, мала што мяняецца.
Зрэшты, вы тут жа прыгадваеце, што і ў Беларусі ёсьць зрухі. Беларусы пачалі значна болей піць сухога віна і выпіваюць яго за год у дзясяткі разоў болей, чым расейцы, калі лічыць у стасунку да колькасьці насельніцтва...
...А ўсё ж Карлавы Вары ня Карлсбад. Ня той дыхт... Дамы тыя ж, нямецкія, але вось людзі... Ці то гэта славяншчына, ці то саветчына... Вы зьбіраецеся са сваімі знаёмымі расейцамі ў рэстарацыю, ідзяце па вуліцы побач з гранд-гатэлем PUPP і праглядаеце мэню ў рыбных рэстаранах. Цэны завоблачныя, гэта ясна. Тыгровыя
або каралеўскія крэвэткі, лянгусты і вустрыцы ў чэскіх вадаёмах ня водзяцца — тут пытаньняў няма. Пытаньні зьяўляюцца тады, калі ў разьдзеле «Чэскія віны» ў мэню адной з рэстарацыяў вы бачыце: «Frankovka — 1200 Кс». Вы рагочаце, бо як чалавек, які 10 гадоў жыве у Чэхіі, таксама любіце гэтае найлепшае з чэскіх вінаў. Яно даволі нядрэннае ў параўнаньні з астатнімі мясцовымі, даволі папулярнае і каштуе ў любой краме каля 60 корунаў — гэта значыць, меней за два з паловай даляры. Вы рагочаце, бо ніколі ў жыцьці ня бачылі нацэнкі на дзьве тысячы працэнтаў!.. Вы разумееце, што гэта для багатых і неабазнаных іншаземцаў, але вы таксама разумееце, што ў суседняй Нямеччыне ніводзін уладальнік рэстарану сабе гэтага не дазволіць — іншая культура... Іншая ступень самапавагі... А тут — славяншчына.
***
Пару разоў жонка хадзіла да калянады піць мінэральную ваду адна. Там, відаць, яе і нагледзеў пажылы (троху за 70) амэрыканскі габрэй. I вось калі аднойчы вы з жонкай шпацыравалі па галоўнай карлаварскай вуліцы, нехта з-пад паветкі адкрытае рэстарацыі зароў: «Эй, ндп сюда, ну что ты остолбенел, не бойся, я тебя не укушу...» Вы ашаломлена спыталіся, ці да вас ён гаворыць, і, атрымаўшы станоўчы адказ, падышлі. Вы нават не пыталіся, чаму вам кажуць «ты», бо бачылі, што незнаёмы стары вельмі ўзбуджаны і разгарачаны. Вы адразу зразумелі прычыну яго зухаватасьці — ён з усяе сілы стараўся выглядаць упэўнена і раскавана і рабіў гэта як умеў — з дамешкам хамства.
Сьмеласьці старому надаў той факт, што побач зь ім сядзела значна маладзейшая габрэйская пара — гэта былі музыкі з аркестру, які меўся граць на заўтрашняй вечарыне ў рэстарацыі з нагоды габрэйскага Новага Году. Вось галоўным клопатам старога габрэя і было запрасіць вас і (галоўнае) вашую жонку на навагоднюю вечарыну. Пяць хвілін ён гаварыў безупынку, ганарліва трымаючы галаву, гледзячы на вас з выклікам і робячы каралеўскія жэсты рукамі — было відаць, што чалавек з усяе сіл ы пнецца ўдаць багатага і ўпэўненага ў сабе амэрыканца. Гэта яму не дапамагло, вы стрымана адмовіліся і пашпацыравалі сабе далей. Пазьней і вы, і жонка ня раз сустрэнецеся з тым чалавекам на працэдурах, і акажацца, што ён пэнсіянэр, працуе ў Нью-Ёрку ліфцёрам, а ў СССР быў інжынэрамтэхнолягам. Ад зухаватасьці і прэтэнзіі не застанецца і сьледу — вы ўбачыце кволага і стомленага жыцьцём старога. I яшчэ раз зь піетэтам падумаеце пра сілу прыцягненьня іншага полу...
Габрэі ў Карлавых Варах здольныя сур’ёзна зьмяніць імідж расейцаў у сьвеце. Праз два дні пасьля тых няўдалых запросінаў на габрэйскі Новы Год вы будзеце ляжаць на стале ў чэскай масажысткі, і яна зьбянтэжана спытаецца: «Скажыце, калі ласка, хто расейцы па веры і паводле якога календара яны жывуць?» Вы ў адказ выкажаце неўразуменьне — у чым, уласна, праблема? Масажыстка скажа, што ўчора мела рускую кліентку, якая скардзілася, маўляў, напярэдадні шмат выпіла на навагодняй вечарыне. Масажыстка не магла сьцяміць, чаму расейцы адзначаюць Новы Год у верасьні. Вы, вядома, патлумачыце ёй,
што кліентка была рускай габрэйкай і сьвяткавала Рош Гашану, якая ў той год прыпала на 16 верасьня, але самі сабе падумаеце, што ўсім не патлумачыш — тысячы габрэяў з розных краінаў прыяжджаюць у Карлавы Вары, гучна размаўляюць па-расейску, бывае, і праз вуліцу перакрыкваюцца, ярасна гандлююцца ў крамах, зьбіваючы цану, сядзяць на лавачках і гучна абмяркоўваюць лёс сваякоў — хто, дзе і як уладкаваўся («Сёме в кнбуце очень хорошо...»), знаёмяцца адно з адным, высьвятляюць ступень сваяцтва і пакідаюць уражаньне, што яны ўсе сваякі паміж сабой... А людзі вакол успрымаюць іх як расейцаў.
Вы неяк сталі сьведкам такога нязмушанага «перакрыкваньня» на пляцы каля галоўнай карлаварскай калянады. Мажная габрэйка бяз комплексаў, апранутая ў даўгую спадніцу і чамусьці ў цюбяцейку, закрычала людзям, што праходзілі мэтраў за 20 ад яе:
— Эй... Вы, вы... Вы Люба?
-Да.
— Люба Шалевнч?! С Квннса?
— Нет. Я вообіце Люба, но вас не знаю.
— Ты смотрн. Так похожа, как сестра-блнзнец. У меня в Квннсе была напарннца Люба...
Нязмушанасьць, непасрэднасьць, адсутнасьць або схаванасьць комплексаў...
Наогул габрэі пакінулі ў гісторыі Карлавых Вараў значны сьлед. Ад XV стагодзьдзя ў суседнім з курортам мястэчку Гразьнецін існавалі габрэйскае гета, сынагога і могілкі. У 1499 годзе Ўладзіслаў II Ягайлавіч дазволіў Карлавым Варам самім выдаваць габрэям дазвол на знаходжаньне ў гора-
дзе. Ад таго часу і аж да XVIII стагодзьдзя габрэі не маглі настала сяліцца ў Карлавых Варах. Яны цікавілі жыхароў Карлавых Вараў толькі як багатыя кліенты-пацыенты. Мясцовае насельніцтва зайздросна сачыла за посьпехамі габрэяў і старалася ўсяляк абмежаваць іх. Ім дазвалялася толькі прыяжджаць падчас сэзону — ад 1 траўня да 30 верасьня — для гандлю. Як і ў Беларусі, асноўным таварам габрэяў была скура, а заняткам — гарбарства. Пасьля габрэі памалу праніклі-такі ў горад, заснавалі габрэйскі шпіталь для маламаёмных і сынагогу. А першы дом у Карлавых Варах габрэй змог купіць толькі ў 1850 годзе. Затое другая палова XIX стагодзьдзя стала росквітам габрэйскага гандлю на курорце. Пасьля была катастрофа 1938 году і Галакаўст. У выніку сёньня габрэі ў Карлавых Варах — зноў жаданыя кліенты-пацыенты.
Але ня толькі. Гісторыя паўтараецца. Габрэі пачалі новае засваеньне мясцовага рынку. Неяк вы сядзелі са сваімі расейскімі знаёмцамі ля калянады, пілі мінэральную ваду і разважалі пра шчыльнасьць гарадзкой забудовы і недарэчнасьць вольнага пляцу якраз насупраць калянады. I раптам чалавек гадоў 35-ці, які да гэтага моўчкі сядзеў на лаўцы побач з вамі, сказаў па-расейску:
— Гэта ахоўная зона, тут пад зямлёй — таксама крыніца, і таму нельга будаваць.
Вы разгаварыліся, і аказалася, што чалавек — былы кіяўлянін, цяпер грамадзянін Ізраілю. На пытаньне, што ён тут робіць, адказаў:
— Я тут жыву. Мы з жонкай маем тут непадалёк салён-цырульню.
I незнаёмец тут жа ўручыў усім рэклямныя візытоўкі тае цырульні з мапай-плянам і ў дадатак на словах расказаў, як туды лацьвей трапіць. Вось так працуюць габрэі, пакуль іншыя іх клянуць...
***
Вакол Карлавых Вараў — невысокія горы, парослыя цудоўнымі ліставымі і зьмешанымі лясамі з мноствам сьцежак і дарог. Увосень на гэтую прыгажосьць немагчыма нагледзецца. Чаму зеляніна перад сконам так расквечваецца барвамі? Чаму выбу хае такой прыгажосьцю? I чаму людзі пад старасьць робяцца такімі непрыгожымі і нямоглымі? Можа таму што яны, у адрозьненьне ад зеляніны, рыхтуюцца да вечнага, нематэрыяльнага жыцьця і таму стаюцца дасканалымі і прыгожымі найперш унутрана, аблічча ж на нябёсах ня мае сэнсу?..
Аднойчы падчас паабеднага шпацыру вы з жонкай забрылі ў Локет — колішні каралеўскі горадзамак, які мала зьмяніўся з часоў раньняга Сярэднявечча. У 1234 годзе падчас паляваньня непадалёк ад гэтага замку кароль Карл IV знайшоў незвычайныя крыніцы з гарачай мінэральнай вадой. 3 таго часу ў Карлавых Варах і лекуюцца. Loket у перакладзе з чэскай — локаць. У гарах рэчка Огржэ ўтварыла выгін у выглядзе чалавечай рукі, і таму скалу ўнутры лукавіны назвалі Локцем і паставілі на ёй замак. У Локці Гётэ сустрэў сваё апошняе каханьне — нямецкую арыстакратку Ульрыке фон Левэтцаў. У гэтым раманскім замку XII—XIII стагодзьдзяў кароль Ян Люксэмбурскі ў 1319 годзе трымаў у зьняволеньні сваю жонку Элішку Пршэмыслаўну і трохгадовага сына Вац-
лава, будучага караля Карла IV — прыгожыя такія норавы раманскай эпохі і загадкавае бацькоўскае пачуцьцё сярэднявечнага чалавека.
Стоячы ў музэі катаваньняў у лёхах локецкага замку, вы ўявілі сабе таксама іншыя «мілыя» рэаліі сярэднявечча — успоратыя жываты навакольных сялянаў, у гарачых кішках якіх арыстакратыя грэла ногі падчас паляваньня, згнілыя зубы і брыдкі пах з роту, прапацелая скураная вопратка, хранічныя пранцы ды іншыя вэнэрычныя хваробы, але найперш зьвярыная лютасьць і жорсткасьць усіх да ўсіх — чаго толькі не напрыдумлялі тады, каб зьдзеквацца з чалавека... Дзіўная сярэднявечная Эўропа... Вяршыні раманскага і гатычнага мастацтва, шэдэўры жывапісу і скульптуры, а побач — грэх і зло, чалавечая подласьць, падступнасьць і падзеньне...
***
Канец верасьня, канец адпачынку. У Карлавых Варах — дождж. Вы блукаеце ў парках, варушыце нагамі апалае лісьце, і нават прамоклы абутак вас не спыняе. Блукаць увосень па парку — ваш улюбёны занятак. У душы раз за разам усплываюць відарысы нязбураных Ратамскай, Шпалернага завулку, Астроўскага і Нямігі. Вы з бабцяй ідзяце ў госьці да яе найлепшай сяброўкі — цёці Соні Цыпкінай, старой габрэйкі-лекаркі, зь якой бабця некалі разам сядзела на лекцыях у мэдінстытуце. Вы малы і карысьлівы, вы прадчуваеце смачны пачастунак, магчыма, такі самы, як на мінулым тыдні ў цёці Фані з Астроўскага.
Вокны кватэры цёткі Соні на першым паверсе выходзяць проста на Нямігу, замест нармальнага ўваходу са д вара — бал ькон з праходам у агароджы. Дзьве родныя сястры цёткі Соні — Іда і Стэра — жывуць на другім паверсе. Цётка Соня накрывае на стол, садзіць насупраць вас сваю цемнавокую ўнучку Лізу аднолькавага з вамі веку і падае гефілтэ фіш з цымэсам — па-беларуску кажучы, фаршаваную рыбу і моркву. Вам гэта смакуе, але вы малы і карысьлівы, вы чакаеце галоўнага прысмаку, водар якога ўжо апанаваў усю маленькую няміскую кватэрку. Вы чакаеце бэйгелах — так цётка Соня і бабця Вера называюць фантастычныя смакотаю булачкі хатняй выпечкі. I вось яшчэ гарачы бэйгелах на вялікай тацы выносяць з кухні, ставяць на стол, падаецца гарбата і сочыва і пачынаецца кайф...
Дзьве бабці, беларуска і габрэйка, гамоняць адначасова па-расейску, па-беларуску і на ідыш. Чарнявая Лізачка насупраць гучна сёрбае са сподачка гарбату, вы не адстаяце, а можа і пераўзыходзіце яе ў справе паяданьня бэйгелах і сёрбаньня, пасьля вы разам выходзіце на балькон-ганак і пачынаеце назіраць за няміскімі мінакамі, час ад часу дражнячы іх і хаваючыся за балясу...
Успамін раптам зьнікае... Навокал Карлавы Вары і пераважна рускамоўныя габрэі на вуліцах. Вы думаеце, што габрэі цяпер — ужо далёкія ад Беларусі і духоўна, і фізычна. Цяпер яны асвойваюць іншыя краіны і культуры. Габрэйскія бацькі і дзяды з былога СССР — спрэс расейцы, а іхныя дзеці і ўнукі — ізраільцяне, амэрыканцы, ангельцы, немцы. Хаду часу не павернеш...
Але ў думках вы зноў і зноў вяртаецеся ў 1960-я гады. Можа таму, што бабця і бацькі былі тады маладыя і прыгожыя, можа таму, што вас усе любілі і лашчылі, а можа і таму, што моцна сумуеце па Менску, якога ўжо няма. Як няма і насельнікаў тых цэнтральных вуліц, зь якімі беларусы стагодзьдзямі дзялілі свой горад.
Вы ціха ўсьміхаецеся, бо раптам успамінаеце, што тады, у 1960-я, самай любімай стравай у сем’ях і цёткі Соні, і цёткі Фані былі ня бэйгелах і цымэс, ня кугал (кнэдлікі) і нават не гефілтэ фіш, але латкес. Менавіта латкес увесь час прасіла згатаваць бабцю вашая шасьцігадовая пасія Лізачка... У вашай сям’і латкес таксама любілі і гатавалі па нядзелях на сьняданак. Бацька ўставаў найраней, абіраў бульбу, грэў патэльню...
Напэўна, цяпер ужо ніхто з гэтых вясёлых і жвавых людзей на вуліцах Карлавых Вараў ня памятае пра адну са сваіх колішніх радзімаў — Беларусь? Шкада цёткі Соні, яе ўнучкі Лізы, шкада цёткі Фані, іх зьніклага ідышу і колішняй улюбёнай стравы.
Латкес у перакладзе на беларускую — дранікі...
2004 г.
ПАХ ЧЫРВОНАГА МОРА
А гадзіне дня мы прыехалі ў гатэль і атрымалі пакой у дамку на беразе Чырвонага мора. Стаўшы пад вакном, я вырашыў зарыентавацца, куды падае цень. Ха-ха! Ценю няма. Сонца ў зэніце. Мы ў Афрыцы.
Гэта трапны пачатак для эсэ, але з мастацкім перабольшаньнем. Насамрэч, прыгледзеўшыся, цень свой я знайшоў каля левай нагі — маленькі такі, сантымэтраў 15-20.
***
Як толькі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Каіру, праз ілюмінатар я ня ўбачыў ані караванаў зь вярблюдамі, ані пірамідаў, ані сьфінксаў і моцна зьдзівіўся. Пасьля падагналі трап, мы выйшлі з самалёту, і вецер чамусьці ня кінуў нам у вочы пясок з пустэльні Сахары. А ў аэрапортаўскай
прыбіральні я пералічыў усіх мух, і сярод іх не было ніводнай мухі цэцэ, усе звычайныя гнаявыя. Хіба гэта Афрыка, хіба гэта Эгіпэт?! — абурыўся я.
Маё зьдзіўленьне тлумачыцца проста — я не люблю лётаць самалётам, а таму ў якасьці лякарства супраць страху выкарыстоўваю гарэлку...
***
Каір — вялікі горад, ён цягнецца ва ўсе бакі на многія дзясяткі кілямэтраў. Сярод бясконцага мора агнёў, якія мы бачылі з самалёту, вельмі дзіўна вылучаліся шматлікія зялёныя агеньчыкі. Мне нават падумалася, ці ня мода гэта арабская — ставіць па ўсім горадзе наперамену са звычайнымі зялёныя ліхтары. Пасьля пасадкі мы ехалі па начным Каіры, і зьдзіўленьню майму не было межаў, калі я зразумеў, колькі мячэтаў мы бачылі згары. Аказалася, тыя зялёныя агні ўпрыгожваюць... вежы мінарэтаў.
***
Паветра ў Эгіпце — малапразрыстае. Усё навокал як бы ахутвае гарачая смуга, краявід пацягнуты туманам. Недалёкія прыбярэжныя горы і горныя косы паабапал бухты — ледзьве відаць у белаватым мроіве...
***
Эгіпэцкая пустэльня складаецца ня толькі зь пяску, але і з гліны. У пустэльні можна сустрэць нават горы з засохлай і цьвёрдай як камень гліны. Вецер выдзімае з тых гліняных гораў цэлыя пла-
сты, і ступеньчатыя ад тэрасаў схілы ўтвараюць фантастычныя незямныя пэйзажы. Можаш доўга рухацца па пяшчаных выдмах і раптам натрапіць на абрыў: пад нагамі далёка ўнізе адкрыецца велізарнае — на некалькі кілямэтраў — глінянае плято.
Пры захадзе сонца эгіпэцкая пустэльня набывае чырвона-карычневы колер...
* **
Мора мае пах. Ён бывае рэзкі, а бывае ледзь улоўны. У ім можна адчуць водар сьвежага паветра, салёнае вады, зацьвілых водарасьцяў і вільготнага пяску. Пах Чырвонага мора — ненавязьлівы і далікатны. Для гурманаў.
На Чырвоным моры ёсьць прыліў і адліў. Калі пасьля абеду мора пачынае адступаць, турысты бяруць плястыкавыя крэслы, сыходзяць далёка ў мора на мелізну і сядаюць тварам да сонца загараць. Троху сюррэалістычны пэйзаж — далёка ў моры на вадзе стаяць крэслы, і ў іх дрэмлюць людзі...
Як прыемна сухапутнаму чалавеку глядзець на мора! Ці можа прыбярэжны жыхар з такой жа асалодай узірацца ў марскую далечыню?
***
Маё адкрыцьцё ў Эгіпце — фінікі. Любіў я іх зь дзяцінства, памятаю ў «овоіцном» на Енісейскай вялікія брыкеты зьлепленых у адну масу зацукраных фінікаў. I цяпер я іх люблю, часта купляю фасаваныя засушаныя. Але фінікі ў Эгіпце — ня сушаныя, а сьвежыя. Фінікі для арабаў — тое, што
яблыкі для беларусаў. Фінікі бываюць дзясяткаў гатункаў — вялікія і малыя; чорныя, зялёныя, карычневыя, жоўтыя; салодкія як мёд і з кісьлінкай; круглыя, квадратныя і авальныя... Сьвежы фінік — гэта нешта сярэдняе паміж яблыкам, сьлівай і вінаградам. Іх ядуць і як першую страву, і як другую, і як дэсэрт. Іх можна есьці, заліўшы малаком, а можна зварыць, можна есьці са скуркай, а можна і без — балазе сыры фінік вылузваецца са скуркі гэтаксама лёгка, як ягоная костка з пальцаў... Іх вараць, параць, тушаць, ядуць з сольлю і цукрам... Карацей, цяпер я ведаю, чаму фінікі — асноўная ежа арабаў-бэдуінаў.
Іншая цікавая гародніна — карчкі (артышокі). Экзатычныя для беларусаў і прывычныя для арабаў. Было цікава назіраць, як турысты каштавалі тушаныя карчкі і грэбліва адкладалі іх, блытаючы зь нясьвежай, троху падкіслай капустай. А карчок і ёсьць пажыўная і пахкая гародніна з прыроднай кісьлінкай.
***
Калі прыяжджаеш зь Беларусі ў Чэхію, адразу бачыш розьніцу ў прыродзе — навокал сустракаюцца дрэвы ды іншыя расьліны, што ў нас не растуць. Але збольшага — тыя самыя сосны, яліны і бярозкі. Калі ж прылятаеш у Эгіпэт, адразу бачыш — практычна ўсё, што расьце навокал, не расьце ў Беларусі. Прыехаў, агледзеўся і адразу зразумеў — ты на іншым кантынэнце.
***
Мова эгіпэцкіх курортаў на Чырвоным моры — ангельская. Але калі араб ідзе і бачыць эўрапейскую бляндынку, ён чамусьці кажа ёй усьмешліва:
— Бонджорно.
Няўжо гэта празь вялікую колькасьць фарбаваных італьянак на мясцовых пляжах? А можа італьянская ўспрымаецца тут як мова каханьня?
Адказ зьявіўся празь некалькі дзён, калі я даведаўся, што наш гатэль — італьянскі, як і яго пераважны турыстычны кантынгент.
Наогул, «Бабілён» на беразе Чырвонага мора гаворыць на дзясятках моваў. У выніку — шмат дробных казусаў. Заходжу ў рэстарацыю і кажу:
— Хэлоў.
Афіцыянт мне ў адказ:
— Аўфідэрзэйн.
Славакаў паўсюль называюць чэхамі. Тыя не крыўдуюць і ў адказ памалу навучаюць арабаў «чэскай» мове. Арабы радуюцца і на разьвітаньне кажуць «па-чэску»:
— Do videnia.
Чэскае «па shledanou», відаць, моцна крыўдуе.
Мы таксама навучылі арабаў казаць «добры дзень» і «да пабачэньня». Даволі добра дзекаюць.
* * *
У рэстарацыі гатэлю і ў пары рэстарацыяў у Каіры нам ані разу ня трапілася перасоленая страва і вельмі шмат — наогул несалёных. Відаць, спрацоўвае векавая традыцыя — наясіся салёнага, захочацца піць...
**♦
У рэкл ямных праспэктах пра комплекс паслугаў «усё ў цане» падкрэсьліваецца, што ў рэстарацыях гатэлю і барах на пляжы бясплатна падаецца алькаголь толькі мясцовае вытворчасьці. Калі я пакаштаваў эгіпэцкае піва «Stella» Lager Beer, я падумаў, што добра знаёмая ўсім маім суродзічам расейская «Балтыка» побач не стаяла з гэтай эгіпэцкай «Стэлай»...
Добрае ўражаньне пакінулі і мясцовыя віны. Я ўпадабаў чырвонае «Omar Khayyam» зь вінаграду Кабэрнэ савіньён і ружовае «Rubis d’Egypte» з аднайменнага вінаграду. Дый ці могуць тыя віны быць кепскія пры такой колькасьці сонца і цяпла...
***
Эгіпэт — вайсковая краіна. Усюды шмат вайскоўцаў і паліцыі. Нават у пунктах аплаты за дарогі — людзі ў форме і ў цывільным з «калашнікавымі» ў руках. Спыняемся на запраўцы — таксама 5-7 людзей з аўтаматамі. На сьцяне за прылаўкам — партрэт нейкага генэрала. Пытаемся, хто такі. На ламанай ангельскай адказваюць, што генэрал — заснавальнік запраўкі!
У пунктах кантролю паліцыянты пералічваюць колькасьць турыстаў у аўтобусе і паведамляюць праз мабільную сувязь на наступны пункт.
У нашым турыстычным аўтобусе — два мажныя афіцэры эгіпэцкіх спэцслужбаў у гарнітурах, пры гальштуках і з аўтаматамі «Узі» пад пінжакамі — ахова. Мы з жонкай у геройства арабаў ня тое што
ня верым, але так троху не давяраем, і таму вырашаем, што нашыя ахоўнікі пры тэрарыстычным замаху ўцякуць першыя. А нам трэба глядзець, куды пабягуць, — і за імі.
***
Эгіпэт — другая паводле колькасьці насельніцтва краіна Афрыкі. Першая — Нігерыя. У Эгіпце жыве 70 мільёнаў чалавек, зь іх 90 працэнтаў — у гарадах даліны Нілу. 94 працэнты насельніцтва — мусульмане. Астатнія — хрысьціяне: грэкі, армяне і арабы. Сярод насельнікаў-мусульманаў — ня толькі арабы. Жывуць у Эгіпце і бэрбэры, і іншыя народнасьці. 51 працэнт — непісьменныя.
Штогод краіну наведвае 3 мільёны турыстаў.
Але яшчэ болей уражвае статыстыка каірская. У сталіцы Эгіпту жыве 17 мільёнаў чалавек, і яшчэ 5 мільёнаў з навакольных паселішчаў штодзень прыяжджаюць у Каір на працу. Штогод у сталіцу перасяляюцца 500 тысяч зьбяднелых эгіпэцкіх сялянаў. Кожныя 36 сэкундаў у гэтым горадзе нараджаецца дзіця.
На 17 мільёнаў жыхароў у Каіры 10 мільёнаў аўтамабіляў. Якраз для эўрапейскага кіроўцы каірская сытуацыя найболей нязвыклая. Правілаў дарожнага руху як такіх не існуе. Дарожных знакаў, кажуць, ёсьць 10. За час побыту ў Эгіпце мы 6 разоў праехалі 100-кілямэтровы адрэзак платнага аўтабану Каір-Суэц-Хургада да нашага курорту Аль-Сохна. Аўтабан неблагі — тры паласы ў адзін бок, тры ў іншы. Самы галоўны знак на гэтым аўтабане — «Дарога на пад’ём» або «Дарога на спуск». Яшчэ чамусьці знак «Абгон забароне-
ны». Усім вядома, што абгону на аўтабане наогул быць ня можа, бо абгон — гэта манэўр, зьвязаны з выездам на сустрэчную паласу. Бачылі мы таксама знак «Круты паварот», прычым кожны раз перад ледзьве заўважным выгінам трасы — дый адкуль узяцца там «крутому» выгіну-павароту, калі гэта аўтабан? Бачылі мы і знакі абмежаваньня хуткасьці, забароны ўезду і забароны руху, a таксама знак-азначэньне «ляжачага паліцыянта». Вось хіба і ўсё.
Але самае галоўнае зьдзіўленьне чакала нас у канцы побыту. I гэта добра, бо інакш шматлікія нашыя падарожжы былі б — як гэта сказаць? — ну... больш пікантныя. Толькі пад канец адпачынку мы даведаліся, як ў Эгіпце здаюць на правы. Будучыя кіроўцы вучацца два тыдні дома прыватным парадкам і пасьля здаюць у паліцыі экзамэн. Той, хто атрымаў правы, можа езьдзіць на ўсім, на чым захоча — на легкавіку, мапэдзе, матацыкле, на самазвале, на аўтобусе і аўтафургоне з прычэпам. Правы даюцца адной унівэрсальнай формы на ўсё жыцьцё. Ведай мы пра гэта загадзя, маглі б пару разоў і не згадзіцца падарожнічаць па краіне маленькімі прыватнымі аўтобусікамі...
У маёй памяці на ўсё жыцьцё засталіся малюнкі з каірскіх вуліцаў: 4-5 палосаў у адзін бок, 4-5 — у другі. Скрыжаваньне. Сьвятлафору няма. На дарозе — страшэнны гармідар. Да дзясятка паліцыянтаў, размахваючы рукамі, разганяюць затор, сварацца з кіроўцамі і паміж сабой, прапускаюць пешаходаў і нават дапамагаюць кіроўцам-небаракам адцягваць са скрыжаваньня
на ўзбочыну заглухлыя аўтамабілі. I так на ўсіх скрыжаваньнях...
Думаючы пра аўтамабільны рух у Каіры, я ўспамінаю, як першы раз прыехаў у Рым. Тады тамтэйшы трафік падаўся мне хаосам. Цяпер разумею, што ў параўнаньні з каірскім рымскі трафік — узор парадку і арганізаванасьці.
У самалёце па дарозе назад прачыталі нарэшце парады турыстычнага агенцтва — што з са* бой браць, як паводзіцца ў Эгіпце і чаго рабіць ня варта. Пра правілы дарожнага руху там было напісаназ гранічнай ляканічнасьцю: «У Эгіпце на дарогах пануе адно правіла — “права мацнейшага зь цьвярдзейшымі нэрвамі”»...
Ужо пасьля вяртаньня падумалася: добра, што мы не пацікавіліся, як у Эгіпце вучаць лётчыкаў... Бо лёталі мы ў Каір якраз ня чартэрным, але рэйсавым самалётам. Зрэшты, тут жа і палегчала, калі ўспомніў — наш самалёт належаў да «Чэскіх авіялініяў»...
***
У цэнтры Каіру ёсьць велізарныя могілкі. Да іх прымыкаюць кварталы Старога гораду, які цяпер у вельмі занядбаным стане. У першую каірскую ноч мы ехалі паўз стары цэнтар і былі ўражаныя ягонымі сылюэтамі — купалы дзясяткаў мячэтаў, сотні мінарэтаў, абрысы характэрных сьпічастых брамаў і ламаныя дахі арабскіх дамоў у сьвятле аграмаднага чырвонага месяца... Амаль фантастычная карціна, якая абудзіла ў душы дзіцячыя ўспаміны пра лямпу Алядына, «старыка Хатабыча», «багдадзкага злодзея»...
Гэты сантымэнт, аднак, лёгка і хутка зьнік, калі мы прыехалі празь некалькі дзён у Каір пазнаёміцца з горадам. Аказваецца, тое, што так прывабна і рамантычна выглядала ў месячным сьвятле, пры сьвятле дзённым выклікае зусім іншыя пачуцьці — нават цэлу ю іх гаму: шчымл іву ю спагаду, шкадобу, абурэньне, боль і пратэст. А таксама — ціхі філязофскі сум з прычыны раптоўнага разуменьня простай ісьціны: ты на свае вочы бачыш, адкуль растуць карані міжнароднага тэрарызму... Як вядома, два намесьнікі Ўсамы бін Лядэна ў Аль-Каідзе паходзяць з Каіру...
500 тысяч штогадовых перасяленцаў — зьбяднелых ушчэнт сялянаў — атабарваюцца пераважна на тых агромністых, на многія квадратныя кілямэтры, могілках у цэнтры Каіру і прылеглых да іх пакінутых кварталах старога цэнтру. Усё разам гэта называецца Мёртвым горадам — гэта яго абрысы мы бачылі ў месяцовым сьвятле. Мёртвы горад даўно ўжо ня мёртвы. Паміж магіламі новыя гараджане панаставілі буданоў і буданчыкаў, якія невядома як і невядома чаму ня падаюць ад парываў ветру. Паміж імі і магіламі ў брудзе і пыле, адзетыя ў рызманы, поўзаюць галодныя арабскія дзеці. Улады даўно зьмірыліся з засяленьнем могілак і нават пачалі праводзіць электрычнасьць і ваду да дамкоў на магілах. Ніхто ня ведае дакладную колькасьць жыхароў Мёртвага гораду, ніхто ня ведае, як ён можа прымаць новыя і новыя тысячы перасяленцаў з навакольных вёсак, і ніхто ня ведае, як і за што там жывуць і выжываюць.
Ня менш за Мёртвы горад уражваюць бядняцкія кварталы на ўскраінах Каіру. 2-3-4-па-
вярховыя дамы, якія заканчваюцца абавязкова недабудаваным паверхам, з кучамі будаўнічага друзу на ім. Недабудаваныя паверхі шчэрацца ў неба бэтоннымі палямі і прутамі гнутай арматуры. Архітэктура найпростая — бэтонныя каркасы, сьцены і перагародкі мураваныя ў адну цагліну ўпоперак, цэгла абпаленая, барвова-малінавая — з эгіпэцкай гліны. Пыл, бруд, антысанітарыя. Вузкія вулачкі паміж гэтымі нетынкаванымі дамамі спрэс перакрываюцца кучамі сьмецьця. Сьмецьця ніхто не вывозіць. Яго выкідаюць проста на вуліцах, або, у лепшым выпадку, выносяць і выкідаюць адразу за кварталам. Паміж дамамі можна бачыць цэлыя палі і пальмавыя гаі, заваленыя паўтарамэтровым слоем сьмецьця — суцэльная звалка. Горы сьмецьця — гэта як бы частка дэкору каірскіх ускраінаў. Стоячы проста на гэтых «брудных гарах», падлеткі запускаюць паветраных зьмеяў. Зрэдчас сярод будаўнічага друзу на дахах — сатэлітныя антэны.
На першых паверхах — нейкія крамкі, майстэрні, «офісы», часта бяз вокнаў і дзьвярэй. У арках і дзьвярных праёмах сядзяць захутаныя ў чорнае на 40-градуснай сьпякоце тоўстыя жанчыны, каля іхных ног у пыле сярод пустых плястыкавых бутэлек, кавалкаў бруднае паперы ды іншых адкідаў коўзаюцца прыгожыя смуглявыя дзеткі. Побач сумуюць бяз працы работнікі-мужчыны...
Паветра насычанае невыноснай нудой, жабрацтвам і беспрасьветным адчаем.
Убачыўшы ўсё гэта, я зразумеў, адкуль вэрбуюцца дзеці на ролю будучых тэрарыстаў-самагубцаў. Калі ты ня ўмееш чытаць і пісаць, калі ты
недаядаеш і ня маеш прыстойнай апраткі, калі ты пазбаўлены бальшыні натуральных дзіцячых і юнацкіх радасьцяў, калі ў цябе няма шанцаў завесьці ды ўтрымаць сям’ю і ты толькі зрэдчас бачыш у тэлевізары карцінкі прыгожага заходняга жыцьця, табе вельмі проста паабяцаць рай зь яго сямюдзесяцьцю дзьвюма прыгажунямі адразу пасьля таго, як ты заб'еш сябе і некалькіх ненавісных габрэяў, эўрапейцаў ці амэрыканцаў, якія ў тваёй бядзе і вінаватыя...
У эўрапейскага турыста на каірскай ускраіне або каля Мёртвага гораду ад жалю і шкадобы сьлёзы самі цякуць з вачэй... Я на імгненьне аддаўся марам, уявіўшы сябе генэральным сакратаром ААН або прэзыдэнтам ЗША — адно каб хапіла вагі і ўплыву пераканаць сусьветных лідэраў змусіць мусульманскія краіны ўвесьці ўсеагульную сярэднюю адукацыю з абавязковым выкладам сусьветнай гісторыі, культуры і літаратуры, аддзяліць іслам ад дзяржавы і навучаць яму толькі паўналетніх грамадзянаў... Шанец павінен быць у кожнага...
Зрэшты, «арабская мара» тут жа зьмянілася беларускаю. У 1980-я гады мне выпала з музэйнымі экспэдыцыямі аб’ехаць ці ня ўсю Беларусь. I нельга сказаць, каб убачанае моцна натхняла — і ў эўрапейскай нашай краіне сям-там яшчэ жылі тады ў хатах, у якіх не было электрычнасьці, затое была земляная падлога, а з мэблі — толькі клясычны сялянскі набор XIX стагодзьдзя: стол, зэдлі і лавы пад покуцьцю, на якіх старэнькія беларускія кабеты і спалі, дажываючы свой век...
***
На эгіпэцкія курорты едуць тысячы турыстаў зь дзясяткаў краінаў сьвету. Знаходзячыся ў такім «Бабілёне», цяжка ўстрымацца ад спакусы пачаць параўноўваць народы і іхныя характары. Я так раблю заўсёды і ўсюды, дзе бываю. На гэты раз у Эгіпце я выбраў дзьве прыкметы: пыху і фізычны тып.
Калі гаварыць пра пыху, дык усе людзі дзеляцца на дзьве вялікія групы: у адных — прэтэнзія, у другіх — упэўненасьць. Можна, зрэшты, сказаць інакш: у адных — упэўненасьць, у другіх — самаўпэўненасьць. Розьніцы вялікае няма.
Упэўненыя найперш — ангельцы. Яны проста сядзяць у барах на пляжы, п’юць піва або джын, кураць цыгары і гамоняць — і ў паставах іхных спакойная, непахісная рацыя і ніякага сумневу. Яны паводзяць сябе як гаспадары сьвету, не раздражняючы пры гэтым пыхаю — толькі спакойная ўпэўненасьць. Ангельцы, вялікія інтравэрты ў Брытаніі, могуць не павітацца з суседам або, у лепшым выпадку, стрымана кіўнуць яму галавой, а за мяжой яны ператвараюцца ў экстравэртаў, але... толькі ў дачыненьні да іншых ангельцаў. Ангельцы заводзяць знаёмствы і нават сяброў зь ліку сваіх суайчыньнікаў, выпадкова сустрэўшыся зь імі дзе-небудзь у Эгіпце ці на грэцкіх астравах. Так і сядзяць яны ў прыморскіх кавярнях сваімі кампаніямі, нікому не замінаючы. На Маёрцы мне трапіўся нават спрэс ангельскі горад — усе навокал там гаварылі па-ангельску. I ў крамах, і ў рэстаранах, і ў гатэлях, і на пляжах.
Троху іншыя — ірляндцы. Гэтыя болей любяць піва і вялікія кампаніі сваіх суайчыньнікаў. Зьбіраюцца ў ірляндзкіх пабах, глядзяць футбол і гучна заўзеюць, могуць нават песьню на ўсё горла засьпяваць. Сярод ангельцаў і ірляндцаў шмат людзей, блізкіх выглядам да беларусаў.
Да ангельцаў збольшага падобныя паводзінамі немцы і галяндцы. Стрыманая ўпэўненасьць, самадастатковасьць, бяз пыхі. Хіба што немцы меней кантактуюць са сваімі суайчыньнікамі, а галяндцы — наадварот, такіх кантактаў шукаюць. Могуць таксама зьбірацца ў барах пры тэлевізійных трансьляцыях і выпіваць пры гэтым тоны піва. Зрэшты, неяк у кантынэнтальнай Гішпаніі і на Балеарскіх астравах мне трапіліся некалькі рэстаранаў зь нямецкай кухняй. Там праходзілі вечарыны нямецкай культуры з народнымі песьнямі, скокамі ды адпаведным пачастункам. Але ў Эгіпце немцы былі больш стрыманыя.
Італьянцы — бяз комлексаў, раскаваныя абсалютна. Гэтая іхная раскаванасьць часам мяжуе з хамствам. Я б сказаў. што італьянцы — самаўпэўненыя, яны вакол сябе наогул нікога не заўважаюць. Італьянскія турысты ня могуць, як іншыя эўрапейцы, спакойна ляжаць на пляжы, глядзець на мора, думаць, чытаць. Яны бегаюць адзін да аднаго, перагукваюцца, жэстыкулююць і вельмі гучна размаўляюць. Прычым абавязкова размаўляюць. Утвараюць кола з крэслаў і лежакоў і «абшчаюцца». Ім ня трэба купацца, даваць нырца і загараць, дастаткова сядзець у цянёчку, курыць і гаварыць. Калі італьянец заўважае такую кампанію і хоча да яе далучыцца, ён ня проста
падыходзіць і загаворвае, ён пачынае крычаць, беручы ўдзел у размове за 15-20 мэтраў ад групы суайчыньнікаў. А падышоўшы, надалей крычыць, як і астатнія. Іншым турыстам знаходзіцца побач даволі дыскамфортна. Часьцяком такія групы даволі па-хамску выцясьняюць суседзяў з умоўна занятай тымі тэрыторыі пляжу, без дазволу «пазычаюць» плястыкавыя крэслы з-пад суседзкіх грыбкоў... Часам здавалася, што вакол — толькі італьянцы і што ім у Італіі не хапае кантактаў з суайчыньнікамі. Нібыта ня ўчора зь Італіі прыехалі, але ўпершыню сустрэліся з дарагімі сваякамі і сябрамі пасьля шматгадовага выгнаньня.
Я глядзеў на такую беспардоннасьць і думаў, што калі мы гаворым «Эўропа», дык ці не на 50 працэнтаў маем на ўвазе «Італію» — італьянскую архітэктуру, літаратуру, жывапіс, музыку і царкву. Дадайце сюды яшчэ кухню і віно. I пры ўсім гэтым — такая драбната ў паводзінах... Зрэшты, гэтыя абагульненьні даволі ўмоўныя. Бачыў я таксама іншых італьяцаў — стрыманых, спакойных і годных. Усё залежыць, відаць, ад культурнага ўзроўню асобы. Іншая рэч — колькасныя суадносіны першых і другіх...
Італьянцы, дарэчы, фізычна вельмі блізкія да беларусаў — такія ж невысокія, зь вялікімі галовамі, жанчыны — зь цяжкімі азадкамі... Але тэмпэрамэнт — адваротны нашаму.
Чэхі і палякі даволі блізкія паміж сабой — сваім зьнешнім выглядам, манерамі і выразам твару яны як бы падкрэсьліваюць сваю незалежнасьць. Атрымваецца часта — пыха і прэтэнзія. Такім чынам, відаць, у «новых эўрапейцаў» выяўляецца
іхны комплекс другаснасьці перад «эўрапейцамі старымі». Зрэшты, часта яны спрабуюць адыграцца на яшчэ больш усходніх эўрапейцах — беларусах, расейцах, украінцах і нават прыбалтах. Дарэчы, адно дасьледаваньне грамадзкай думкі ў Польшчы паказала нядаўна, што сярод іншаземцаў найлепей палякі ставяцца якраз да чэхаў.
Славакі — больш даступныя і адкрытыя, чым чэхі. I, як на мой густ, прыгажэйшыя.
«Нашы» людзі пераважна ціхія і спакойныя. Могуць, вядома, нападпітку і пашумець, папяяць расейскія песьні і гучна вылаяцца матам, што якраз і выдае прытоены комплекс непаўнавартасьці. Расейцы на замежных курортах часта паводзяцца з выклікам, як бы адказваючы на «нелюбоў» да іх замежжа. А ці ёсьць яна? Калі і ёсьць, дык толькі ва Ўсходняй Эўропе, дзе расейцы спрабавалі панаваць і накідалі свае парадкі. Расейцы, дарэчы, не разумеюць, што калі б яны раз і назаўсёды ад спробаў накінуць сваё і «аб’яднацца» адмовіліся, дык займелі б сярод некалі падбітых імі народаў якраз найболей сымпатыкаў.
Арабы — трымаюцца незалежна, але ўдзячныя за ўвагу да іх асабіста, а таксама да іхнай мовы і краіны, што выглядае на нацыянальны комплекс.
Ну а мы, беларусы, стрыманыя, спакойныя, самадастатковыя і ўсіх прапускаем наперад — нікому ня шкодзім. Пазнаць беларусаў даволі цяжка — спрэс размаўляюць па-расейску, фізычна таксама за апошнія 70-80 гадоў даволі моцна перамяшаліся з расейцамі і ўкраінцамі. Аднак пільнае вока і вуха сваіх пазнае. Наша з жонкай беларуская мова заўсёды прыцягвае ўвагу рускамоўных турыс-
таў — відаць, некаторыя зь іх нас разумеюць, напружваюцца, але на кантакт звычайна ня йдуць.
Калі гаварыць пра фізычны тып, дык, відаць, славянскія жанчыны — самыя прыгожыя на сьвеце. He дарэмна сёньня найлепшыя парыскія мадэлькі паходзяць са Славаччыны. Ёсьць, вядома, прыгожыя жанчыны і ў Італіі з Гішпаніяй, і ў Францыі. А ўсе астатнія — «адпачываюць» побач са славянкамі. Што праўда, трэба прызнаць, што мова ідзе пра больш чыстых славянаў. Нам, беларусам, ня так пашанцавала — лёс наканаваў зьмяшацца з балтамі. Прычым некаторыя навукоўцы кажуць, што суадносіны балцкай і славянскай крыві ў нас — 85 да 15-ці. А балты, як вядома, — менш прыгожыя за славянаў, рысы твараў і паставы ў іх цяжэйшыя і грубейшыя, антраполягі называюць гэта «комплексам прыкметаў аслабленай эўрапэоіднасьці». Нясем гэты комплекс на сваіх тварах з шырокімі ніжнімі сківіцамі ды немалымі насамі і мы, беларусы. Аднак жанчынам беларускім, асабліва крывічанкам і паляшучкам, пашанцавала болей за нас, мужчынаў...
Фізычны тып арабаў у Эгіпце мяне ўразіў. Жанчыны больш высокія і танклявыя ў параўнаньні з кабетамі Блізкага Ўсходу. Ёсьць арабы — звычайныя эўрапэоіды, смуглявыя, чарнавалосыя і часта даволі прыгожыя. А ёсьць — нешта фантастычна старажытнае і незвычайнае, нібыта самі скульптуры фараонаў сышлі зь вітрынаў славутага Эгіпэцкага музэю ў Каіры. У нашым гатэлі палова афіцыянтаў былі такія. Гэтыя заўсёды высокія колішнія вяскоўцы зь берагоў Нілу маюць вельмі масіўныя тулавы з шырачэзнымі плячыма, нена-
туральна даўгія рукі, якія яны носяць далонямі не назад (як мы), але ўсярэдзіну (як нэгры і жыхары Паўднёва-Ўсходняй Азіі). Ногі ў іх цяжкія, ступакі — аграмадныя. Твары таксама масіўныя, скуластыя, з прамымі насамі ды ілбамі — даволі эўрапейскія, але скура — амаль чорная. Глядзіш на такога, і ў памяці паўстаюць выявы эгіпцянаў са школьных падручнікаў — падабенства фантастычнае. Няма сумневу, што гэтак у арабах «выстрэльваюць» гены аўтахтонных насельнікаў Эгіпту — старажытных эгіпцянаў.
Гэтаксама некалі ў Рыме мне кідаліся ў вочы сьветлавалосыя італьянскія хлопцы-прадаўцы ў крамах: насы з гарбінкай і прамыя лбы — не раўнуючы копіі Алеся Разанава. Без сумневу, гэта былі нашчадкі лятынаў — старажытнарымскага этнасу, які жыў пераважна вакол сталіцы імпэрыі...
***
У першай клясе я выпрошваў у школьнай бібліятэцы падручнікі гісторыі для 5-х і 6-х клясаў — «Гісторыю старажытнага сьвету» і «Гісторыю сярэдніх вякоў». Бібліятэкарка не давала, казала, што я яшчэ малы, але ўрэшце згадзілася. У выніку з 8-гадовага ўзросту ў памяці засталіся каляровыя малюнкі і тэксты пра старажытны Эгіпэт, фараонаў, піраміды ды іншыя цікавосткі Старажытнага сьвету. А пасьля ў менскіх кінатэатрах паказвалі фільм «Фараон», і на афішах красаваўся фатальны для 10-12-гадовых менчукоў надпіс «Для взрослых». Мы, аднак, праўдамі і няпраўдамі па некалькі разоў прарываліся ў кіназалю Дому
культуры будаўнічага трэсту № 5, употай курылі на першых радах, прапальваючы тканіну на мяккіх падушках сядзеньняў, і насалоджваліся прыгожымі і звабнымі паставамі наложніц фараона, якія танчылі абсалютна без апраткі... А яшчэ пазьней, скончыўшы гістарычны факультэт БДУ, я выкладаў гісторыю Эгіпту ў рамках гісторыі старажытнага сьвету і сярэдніх вякоў вучням 5-х і 6-х клясаў менскай школы № 124 у Чыжоўцы.
У 2005 годзе страх перад тэрарыстычнымі актамі, якіх у Эгіпце перад нашым прыездам адбылося некалькі, аказаўся меншы за цікаўнасьць і яшчэ дзіцячую мару паглядзець на адно зь сямі цудаў сьвету — эгіпэцкія піраміды і славутага Сьфінкса ў мястэчку Гіза пад Каірам.
I вось мы стаім перад найвялікшай пірамідай у сьвеце — пірамідай Хэопса. Побач яшчэ некалькі пірамідаў рознага памеру і Сьфінкс. За гадзіну перад намі тут пабывала жонка прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага Лора, таму вакол яшчэ завіхаюцца сотні агентаў службы бясьпекі і паліцыянтаў. Зрэшты, і ў звычайныя дні іх тут процьма — улады як могуць стараюцца зьменшыць пагрозу тэрарызму.
Што адчувае чалавек у такія хвіліны? Захапленьне, зьдзіўленьне, цікаўнасьць, сантымэнт? Усё так. Але ці не найболей — глыбока прыхаваны самасьцьвярджальны гонар: маўляў, і я таксама сюды дабраўся і гэта пабачыў. Таму і фатаграфуюцца турысты масава на фоне пірамідаў і Сьфінкса, каб адбіць менавіта свой уласны вобраз побач са славутымі помнікамі чалавечай цывілізацыі. Мы таксама зрабілі некалькі дзясяткаў здымкаў, у
тым ліку і ў бэдуінскіх хустках з бэдуінамі ж у абдымку, навярбл юдах і побач зь вярблюдамі, абышлі піраміды, памацалі рукамі камяні, падумалі троху, як тыя піраміды ўсё ж будавалі, узьняліся па прыступках угару, сфатаграфавалі вершнікаўпаліцыянтаў на вярблюдах, пасьля на блізкім імправізаваным рынку купілі сувэнірных размаляваных кавалкаў папірусу (паводле знаўцаў, насамрэч іх сёньня робяць ужо не з уласна папірусу, але з бананавага дрэва, таму яны недаўгавечныя). Але ня толькі. Усё пералічанае зрабілі таксама іншыя людзі з нашай інтэрнацыянальнай турыстычнай групы ў складзе 22 чалавек. Але мы з жонкай зрабілі яшчэ нешта, чаго не зрабіў болып ніхто з нашага аўтобусу. Можа таму, што мы паходзім з былога СССР?
Мы не купілі квіткі, якія даюць права трапіць ва ўнутраныя памяшканьні піраміды Хэопса. Мы проста далі хабар бэдуіну-кантралёру на ўваходзе. Бэдуін узрадаваўся, кінуў сваю кантралёрскую функцыю і правёў нас углыб піраміды да самага ўваходу ў разрабаваную ўсыпальніцу Хэопса. Каюся, вінаваты перад гасьціннай арабскай дзяржавай і яе бюджэтам...
Але, зь іншага боку, і арабы вінаватыя перада мной. Калі я караскаўся па аргамадных прыступках да ўваходу ў піраміду Хэопса, бэдуін зьверху пачаў у мяне пытацца, хто я такі:
— Russo, russo?
Я так абразіўся, што, узьлезшы на піраміду, ледзь не хапаў бэдуіна загрудкі:
— Why? Why russo? I’m not Russian, I am Belarusian, I’m from Be-la-rus!! Have you heard about this country?
Бедны бэдуін так напалохаўся, што, відаць, таму і згадзіўся прапусьціць нас усярэдзіну ўсяго за 20 фунтаў. Ужо пасьля, вяртаючыся ў Каір, мы задумаліся: чаму ж я падаўся бэдуіну расейцам? Вэрсіяў было дзьве. Па-першае, крыжык на шыі, які добра відаць праз расшпіленую кашулю. Падругое, мой белы ільняны гарнітур. Ужо пасьля нам сказалі, што менавіта так апранаюцца на паўднёвых курортах «новыя рускія». Сумняюся, што яшчэ калі-небудзь той касьцюмчык надзену, дарма што куплены ён са зьніжкай у Празе, што вельмі зручны для трапічнае сьпякоты і што бачыў я такія ня раз на турыстах з самых розных краінаў сьвету...
* * *
У самім прадмесьці Гіза, дзе наша група абедала ў рэстарацыі, мы з жонкай згубіліся. Проста адсталі ад сваёй групы і заблукалі. Прызнаюся, было страшнавата, нават вусьцішна. Вакол адны арабы і вярблюды. Кожны спрабуе зацягнуць цябе ў сваю крамку ці чайхану. Раптам паўз нас прабег натоўп зь зялёнымі насілкамі — арабскія хаўтуры, не раўнуючы як па тэлевізары паказваюць палестынцаў, што хаваюць сваіх нябожчыкаў... Зрэшты, мы людзі таксама не баязьлівыя і мовы ведаем, а некаторыя з нас да таго ж гартаваліся ў бойках на менскіх ускраінах. Плюс — троху шанцунку і спрыяньня нябёсаў: побач не аказалася нікога з Аль-Каіды, каб нас скрасьці і запатра-
баваць выкуп... Ну а калі сур’ёзна, дык праз паўгадзіны марных пошукаў мы зьвярнуліся да паліцыянтаў, якія ў Каіры вельмі прыязныя і заўсёды гатовыя дапамагчы. Адзін зь іх і давёў нас да рэстарацыі, дзе наша турыстычная група ўжо даядала абед, складзены са страваў арабскай кухні.
Мы таксама паабедалі, адзначыўшы якасьць эгіпэцкай сачавіцы, дзіўна замарынаванай і падсмажанай кавалкамі на грылі куры з баклажанамі і сьвежавыціснутага соку (а дакладней, кашы) з пладоў манга. Падчас абеду мне думалася пра недарэчнасьць тэрарызму. Нас так ім запалохалі, за нас так баяліся дзяўчаты з турыстычнай агенцыі, што было нават няёмка. А між тым адзін з супрацоўнікаў нашага гатэлю, сэрб Ігар, расказаў, што летась, таксама ў траўні, турыстаў у гатэлі было 500 чалавек, а сёлета разам з намі — 50. Людзі баяцца тэрарыстычных актаў. Узімку на мяжы з Ізраілем выбухнуў пяцізоркавы гатэль, некалькі гадоў таму тэрарысты расстралялі аўтобус зь нямецкімі турыстамі, у апошнія месяцы на рынках у Эгіпце адбылося некалькі драбнейшых замахаў. I вось ямо мы тыя эгіпэцкія прысмакі і пытаемся самі ў сябе: ідэолягі тэрарызму, у тым ліку і родам з Эгіпту, наракаюць на Захад, які абкрадае мусульманскія краіны, але хто ж прайграў і страціў ад таго, што сёлета 450 чалавек выбралі курорты ў іншых краінах сьвету — тыя краіны ці Эгіпэт?
***
Арабы, як вядома, вельмі пільна ставяцца да асабістай гігіены. Яны, напрыклад, не карыстаюц-
ца туалетнай паперай, але падмываюцца вадой. У багацейшых ёсьць бідэ, у астатніх — унітазы адмысловай канструкцыі з кранікамі ў задняй сьценцы.
А калі мы ўжо чакалі свайго самалёта ў каірскім аэрапорце, каб ляцець у Прагу, я ўбачыў у тамтэйшай прыбіральні адмысловыя шлянгі з распыляльнікамі вады, як у душы. Меркавалася, што імі акуратна і ашчадна будуць карыстацца проста над унітазамі. Калі ж я ўбачыў велізарныя лужыны на падлозе і струмяні вады з-пад дзьвярэй занятае кабіны, дык адразу вырашыў, што лепш пачакаю пасадкі ў самалёт. Уцякаючы з прыбіральні, я яшчэ заўважыў, як некалькі чалавек чысьцілі зубы з пастай, але... пальцамі.
А наогул, каб адчуць калярыт Афрыкі, дастаткова правесьці пару гадзінаў у залі чаканьня каірскага аэрапорту. Якія там вакол пэрсанажы! Якая разнастайнасьць строяў, культураў, цывілізацыяў! Гэта — іншы сьвет. Багатыя нэгры і арабы са сваімі гарэмамі. Дзясяткі адценьняў скуры і дзясяткі фізычных тыпаў. Важнасьць, прэтэнзія, пыха, цікаўнасьць, абыякавасьць, дабрыня — усё гэта можна ўбачыць на тварах і ў позірках людзей, апранутых ва ўсё што заўгодна, толькі не ў прывычнае нам эўрапейскае адзеньне. Тоўстыя аграмадныя нэгрыцянкі, без зубоў, абвешаныя кіляграмамі золата. Іх сонныя, падобныя да бэгемотаў, мужы ў халатах-сукенках з голымі лыткамі. Маладзенькія жонкі багатага араба зыркаюць вачыма са шчылінаў павязаных на твары хустак. Бель, чырвань, блакіт, чарната і бронза, золата і срэбра — усе колеры зьмяшаліся
ў фантасмагорыі пачакальні начнога каірскага аэрапорту. Я адчуў сябе героем галівудзкага баевіка, які ў касмапорце на Месяцы чакае рэйсу на іншую плянэту...
***
Паезьдзіўшы па Эгіпце, я зразумеў, што цяпер ведаю адну краіну, дзе на будоўлях не працуюць украінцы...
***
Седзячы на падушцы ў каірскай чайхане са складзенымі па-турэцку нагамі, папіваючы эгіпэцкую гарбату «каркйдэ» і пакурваючы кальян пад рытмічную і бясконцую ўсходнюю музыку, нават патрыёт Эўропы можа падумаць, што і ў гэтай культуры ёсьць шмат чаго прывабнага...
* * *
У Каіры нашу турыстычную групу завезьлі да прыватнага парфумэра на «шоў». Гаспадар усяляк выхваляўся, рэклямаваў свае эсэнцыі, іхныя лекавыя ўласьцівасьці і чыста натуральны, без дамешку хімікаліяў, склад. Мэта адна — прадаць. I вось араб па-нямецку кажа:
— Цяпер мы адна сям’я, на гэты дзень, толькі на сёньня...
А славачка гадоў пяцідзесяці побач са мной:
— Дзякуй Богу...
***
Зьнешне ў Эгіпце адчуваецца поўная рэлігійная талерантнасьць. На вуліцах Каіру можна ўба-
чыць легкавікі з пачэпленымі на люстэрка задняга віду ружанцамі. Хрысьціяне носяць на шыях крыжыкі адкрыта і ня тоячыся. Па ўсім Каіры раскіданыя ня толькі мячэты, але і вялікія ды дагледжаныя хрысьціянскія храмы з высачэзнымі званіцамі і крыжамі на іх. Залатыя купалы званіцаў далёка відаць. Ня думаю, што ў Эгіпце існуе забарона будаваць хрысьціянскія званіцы вышэй за мінарэты мусульманскіх мячэтаў.
А між тым, у старой Беларусі сынагогі і мячэты забаранялася будаваць вышэй за хрысьціянскія цэрквы. Зрэшты, гэтая дробная «неталеранцыя» шмат якім нашым вернікам пасьля таго, як Беларусь трапіла ў склад Расеі, падалася бяскрыўдным жартам. Тое, што новая ўлада рабіла з католікамі, як зачыняла і канфіскоўвала храмы і манастыры, як урэшце крывава навярнула на праваслаўе Ўніяцкую царкву, збольшага вядома. Зрэшты, не талеравала Расея католікаў і сярод расейцаў. Арыстакрата Чаадаева за сымпатыі да каталіцтва і цьверджаньні, што, не прыняўшы каталіцтва, Расея ніколі ня стане цывілізаванай дзяржавай, схавалі ў псыхушку, а сем’ям Валконскіх і Трубяцкіх за адкрыты пераход у каталіцтва давялося прайсьці праз турму і катаргу.
Я стаяў на каірскім бруку паблізу копцкай царквы і, убачыўшы, як з храму выйшла захутаная ў чорнае жанчына-мусульманка, падумаў, што новым пакаленьням беларусаў сёньня ўжо зусім невядомая сама ступень рэлігійнай нясьцерпнасьці, якую давялося перажыць мінулым пакаленьням нашага народу ў Расейскай імпэрыі. Аднойчы ў 1884 годзе празь Беларусь ва Ўкраіну ехаў
праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі Платон. Убачыўшы пры дарозе касьцёл, мітрапаліт спыніў карэту і, нягледзячы на забарону, зайшоў на 5 хвілін паглядзець на набажэнства. У выніку пра гэты выпадак год пісалі газэты імпэрыі, а беднага ксяндза Вінцэнта Маравіча, што пусьціў у касьцёл мітрапаліта, забаранілі ў сьвятарстве.
У Эгіпце кідаецца ў вочы цывілізацыйнае адрозьненьне паміж арабамі-мусульманамі і арабамі-хрысьціянамі. Першыя часта ходзяць у нацыянальным адзеньні — даўгіх балахонах да пятаў, на галовах — бэдуінскія хусткі-чалмы, жанчыны ў чорным, з закрытымі тварамі, на пляжах не распранаюцца. Незамужнія дзяўчаты — ня ў чорным, але таксама максымальна захутаныя. Прычым захутанасьць — галоўнае. Можна ўбачыць мусульманскіх дзяўчат і ў штанах, але каб апрача твару нічога не было відаць. Другія (арабы-хрысьціяне) — абсалютна эўрапейскага выгляду і па-эўрапейску апранутыя. Я назіраў на пляжах і тых, і тых. Арабаў-хрысьціянаў можна зблытаць з італьянскімі ці гішпанскімі парамі. Ідуць такія сабе па пляжы немаладыя сужэнцы — мужчына ў сьветлых штанах і кашулі з кароткімі рукавамі, жанчына — у джынсах і майцы з дэкальтэ, з крыжыкам на шыі і з цыгарэтай у руцэ. Хрысьціянская арабская моладзь на пляжы — у плаўках і купальніках. Мусульмане таксама бываюць па пляжы, толькі цалкам апранутыя, і жонак можа быць некалькі. Кабеты ўхутаныя максымальна, як яны ня трацяць прытомнасьць — загадка. Мусульмане, прынамсі на людзях, не купаюцца.
У Эгіпце ўсе пляжы прыватныя, адрозна, прыкладам, ад Гішпаніі, дзе пляжы толькі дзяржаўныя прызначаныя для ўсеагульнага карыстаньня. Я неяк забрыў на пляж побач з прыватнай вілай і, пакуль ахоўнікі мне тлумачылі, што далей ісьці нельга, заўважыў, як гаспадары пляжу пад палатнянай паветкай адпачывалі ў крэслах цалкам апранутыя...
Наогул шмат цікавых карцінак з рэлігійнага жыцьця. Каля прыпынкаў на аўтабане — маленечкія мячэты для намазаў. Мы неяк ехалі праз пункт аплаты за дарогу і ня ўбачылі аховы. А пасьля згледзелі непадалёк паліцыянтаў, якія, прыставіўшы да кола джыпу аўтаматы Калашнікава, засьцялілі на зямлі кілімчыкі і пачалі біць паклоны Ўсемагутнаму Алагу...
А раз у цэнтры Каіру я бачыў, як проста на тратуары сярод сотняў мінакоў немаладая кабета ў чорным села на кавалак анучы, склала ногі патурэцку, расставіла рукі далонямі ўгару і пачала маліцца.
Ідучы па каірскай вуліцы, вы можаце раптам побач з сабой пачуць прыгожую мусульманскую музыку і не зразумець, адкуль яна. I толькі пасьля зразумееце, што гэта звоняць мабільнікі ў арабскай моладзі.
***
I вось мы нарэшце дабраліся да Эгіпэцкага музэю. Гэта адзін з самых вядомых музэяў сьвету і, паводле экскурсаводаў, самы вялікі. У велізарнай будыніне з чырвонай цэглы ў цэнтры Каіру сабраныя 120 тысяч экспанатаў старажытнага Эгіпту,
і ўсе яны сапраўдныя — ніякіх муляжоў і падробак. Тысячы вялікіх і малых скульптураў, узрост якіх налічвае таксама тысячы гадоў. У скульптурах выяўлялі і фараонаў, і простых эгіпцянаў. Менавіта праз усю гэтую спадчыну старажытнага Эгіпту ламаліся і ламаюцца дзіды ў міжнароднай палітыцы. Ангельцы і амэрыканцы вывозілі старажытныя скарбы, арабы патрабавалі і патрабуюць іх вярнуць. Ну, але «сёе-тое» ім засталося.
Фатаграфаваць у музэі катэгарычна забаронена. На ўваходзе я налічыў каля 40 паліцыянтаў і тры мэталашукальнікі.
Перад ганкам музэю, дзе ў адмысловым басэйне расьце папірус, нас сустрэў даволі гаваркі экскурсавод-араб, які прымальна гаварыў паангельску. Было відаць, як ганарыўся ён усім тым багацьцем, што выстаўлена ў музэі, — скульптуры, зброя, рыштунак, начыньне, творы мастацтва, чаўны і муміі. Ён зрабіў доўгі ўступ, расказаўшы пра гісторыю стварэньня музэю і пра багацьце ягонай экспазыцыі і запасьнікаў.
А мне ў тыя хвіліны думалася пра цікавую ў маральным сэнсе зьяву — здольнасьць сучасных народаў ганарыцца спадчынай сваіх краінаў, але не сваіх этнасаў. Інакш кажучы, ганарыцца спадчынай, да якой яны, у лепшым выпадку, ня маюць дачыненьня, а ў горшым — яшчэ і прыклалі руку да яе заняпаду і зьнішчэньня. Пра гэта мне думалася ў Рыме побач з Калізэем, дзе маларослыя чарнявыя італьянцы, апранутыя ў форму старажытнарымскіх легіянэраў, прапаноўвалі турыстам сфатаграфавацца зь імі за памяркоўную плату. Пра гэта ж падумалася і цяпер, калі араб-
экскурсавод відавочна і адкрыта хваліўся культураю, да заняпаду якой арабская заваёва Эгіпту і спрычынілася. Наіўныя...
Мастацтва старажытнага Эгіпту было сымбалічнае і рэалістычнае адначасова. Пры сымбалічным значэньні вобразаў дэталі іхных выяваў былі цалкам натуральныя, нават натуралістычныя. Гледзячы на вялікія і малыя скульптуры ды іх кампазыцыі, цяжка пазбавіцца думкі пра звыроднасьць чалавека і чалавечага жыцьця наогул. Вось сядзяць фараон Эхнатон і ягоная жонка Нэфэртыты. Тое, што побач з прыгажуняй Нэфэртыты менавіта яе муж, відаць толькі зь ягонага адзеньня — ва ўсім астатнім старажытны скульптар выявіў... дзьвюх жанчынаў. Фараон быў абсалютна жанчынападобны тып.
А вось выява жанчыны, якая, наадварот, мае ўсе прыкметы мужчыны... А вунь там скульптурная выява сям’і — муж, жонка і двое дзяцей. Муж — карузьлік зь ненатуральна вялікай галавой і караценькімі крывымі ножкамі, жонка — высокая прыгажуня, якая замілавана абдымае вырадка рукамі і прыціскаецца да яго. Гэтак мастак выявіў суворую праўду жыцьця — карузьлік быў багатым злотнікам, а прыгажуня — бяднячкай, якая выйшла не за чалавека, а за ягонае багацьце, каб нармальна выгадаваць дзяцей... Зусім актуальная сытуацыя, ці ня так?
Калі чалавек меў фізычны недахоп, яго абавязкова адбівалі ў каменных выявах. Менавіта таму столькі ў Эгіпэцкім музэі фараонаў са ступакаміластамі, з жаночымі азадкамі ды іншымі калецтвамі і заганамі...
Золата Тутанхамона... Хто ня чуў пра яго? A вось пытаньне — чаму Тутанхамон такі вядомы, чым ён адзначыўся ў гісторыі? Абсалютна нічым. У 9 гадоў ён стаў фараонам, а ў 17 гадоў яго ўжо атруцілі і з помпай пахавалі. Увесь цымус у тым, што пахавальны склеп Тутанхамона дайшоў да нашых дзён адзіны неразрабаваны і быў пасьпяхова знойдзены ў некранутым выглядзе ангельцамі. Таму мы і ведаем, колькі было саркафагаў, як фараонаў хавалі, што клалі ў пахавальныя камэры пірамідаў. I вось нават такога скептыка, як я, ахоплівае хваляваньне, калі на другім паверсе Эгіпэцкага музэю нас запускаюць у асобную панцыраваную залю зь дзясяткамі сыстэмаў бясьпекі, зузброеныміпаліцыянтамідыадмысловымпадсьвятленьнем — там экспануецца золата Тутанхамона, у тым ліку велізарныя залатыя маскі-саркафагі ў поўны рост і розных памераў, якія накладалі на цела адну за адной, упрыгож:аньні, латы, зброя... Тоны золата. Сотні захопленых людзкіх вачэй. I ціхі аповед экскурсавода, што гэта толькі частка знойдзеных у пахаваньні Тутанхамона залатых вырабаў — некаторыя ўсё ж былі вывезеныя з краіны...
Маю ўвагу прыцягнулі ложкі фараонаў зь сеткаватымі матрасамі. Усе яны былі выгнутыя так, што чалавек, які б лёг на сьпіну, мусіў бы знаходзіцца ў паўсагнутым стане.
У цокальным паверсе — найбольшыя экспанаты. Велізарныя скульптуры і чаўны. Здалёк я ўбачыў 8-мэтровыя сядзячыя скульптуры фараона 18-й дынастыі Амэнафіса III і ягонай жонкі Туі. Я памкнуўся туды і, ужо падыходзячы, стаў зда-
гадвацца, што там убачу. Так і ёсьць, на каменным пастамэнце было нашкрабана да болю знаёмае: «Здесь былн Кондаков н Волаіцев. Сургут»...
У музэйных залях там-сям раскіданыя чалавечыя муміі. Але ёсьць і дзьве асобныя залі. Адна — з муміямі жывёлаў, туды можна заходзіць усім наведнікам. А другая — з муміямі фараонаў, у яе ўваход за дадатковую плату. У будучай муміі абавязкова даставалі пячонку, лёгкія, страўнік і кішэчнік. Гэтыя органы хавалі ў асобных маленькіх саркафагах у выглядзе чатырох сыноў Ізыды-Сырыюса — чалавека, малпы, ваўка і птушкі. Дзіўна было глядзець на муміі сабакі, авечкі, 5-мэтровага кракадзіла і нават аграмаднай рыбы.
Мы доўга стаялі каля вялікай каменнай чорнай стэлы. На ёй старажытнаізраільскімі пісьмёнамі была высечаная ўся гісторыя эгіпэцкіх габрэяў. Стэлай моцна зацікавіўся адзін чалавек з нашай групы, вучонага выгляду габрэй з Польшчы (пра сваё габрэйства ён сам казаў у аўтобусе). Але аповед экскурсавода пра тое, што праайцец Майсей быў эгіпэцкім прынцам, нашага габрэя не зьдзівіў — было відаць, што ён абазнаны ў гісторыі свайго народу.
I вось да адной зь безыменных муміяў падышла мая Вольга, палашчыла шкло над засохлай галавой і спытала задуменна:
— Як жа цябе звалі, незнаёмец?
Славачка побач з намі пачула гэта і з жартам адказала:
— Махмуд які-небудзь.
I тут раптам наш польскі габрэй злосна і зьедліва вымавіў:
— Ага, Махмуд... Фараоны ўсе былі жыдамі...
Мы з Вольгай пераглянуліся, усьміхнуліся і я абсалютна сур’ёзна сказаў:
— Прошэ пана, пан ня мае рацыі. Некаторыя фараоны былі беларусамі...
Паляк застаўся стаяць каля муміі, зьдзіўлена ўсьміхаючыся, а мы пайшлі сабе далей.
У нас ужо быў іншы клопат. Празь дзень трэба было адлятаць у Прагу. I мы думалі, што тыдзень на моры, бясспрэчна, мае сэнс, але два тыдні на моры маюць у два разы болей сэнсу.
2005 г.
ГАМЭР, АТАЦЮРКI МАСОНЫ
Едучы па Турэччыне на аўтамабілі, ловіш сябе на думцы: «Як моцна ўсё навокал нагадвае Грэцыю», а пасьля раптам цяміш: дык гэта ж і ёсьць Грэцыя. У мінуласьці.
Пасьля Траянскай вайны (XII стагодзьдзе да н. э.) грэцкія асаднікі прыйшлі ў сёньняшнія навакольлі Анталіі і Аланіі. Ад іх засталіся цудоўныя антычныя гарады з храмамі і амфітэатрамі — цэлыя вуліцы і кварталы антычнай забудовы, фантаны, стадыёны, лазьні і жылыя дамы. Грэцкі тэатар у Аспэндасе — адзін з найлепш захаваных антычных амфітэатраў у сьвеце. У навакольлі курорту Сыдэ — шэсьць старажытнагрэцкіх гарадоў (у іх ліку сам Сыдэ), і кожны мае свой амфітэатар. Грэкі будавалі на забраных землях тэатры. А што беларусам у XIX стагодзьдзі пабудавалі расейцы? Вінакурні для перапрацоўкі бульбы на сьпірт
і ганебныя цэрквы-мураўёўкі. А немцы ў XX стагодзьдзі наогул плянавалі пабудаваць у цэнтры Менску агромністы пляц і вялізны крэматорый пасярэдзіне...
Калі мова заходзіць пра расейцаў зь іх «цывілізацыйнай» місіяй, дык мне заўсёды ўспамінаюцца рымскія дарогі. Дзьве тысячы гадоў таму рымляне ніколі не паўтаралі рэльефу мясцовасьці: калі на шляху будаўнікоў была западзіна — будавалі мост, калі гара — прабівалі тунэль, калі балота — клалі брук на грэблю-дрэнаж складанай канструкцыі, што трымалася на дубовых палях. Глыбіня цьвёрдай шматпластовай падушкі пад палатном — заўсёды 110 сантымэтраў. Даўжыня брукаваных дарог у Рымскай імпэрыі складала каля 300 тысяч кілямэтраў, зь іх толькі 14 тысяч — у Італіі, астатнія — у заваяваных правінцыяхкалёніях. Многія зь іх захаваліся па ўсёй Эўропе да нашых дзён, я бачыў такія ў Нямеччыне. А ў Расейскай імпэрыі ў сакрамэнтальным 1913 годзе было 50 тысяч кілямэтраў дарог — і ўсе грунтовыя! Што тут скажаш — розныя бываюць імпэрыі...
Грэцкі паэт Гамэр, аўтар несьмяротнай «Іліяды» — славутай гісторыі з часоў Траянскай вайны, нарадзіўся 700 гадоў да Хрыста ў горадзе Сьмірне на ўзьбярэжжы Эгейскага мора. Сёньня Сьмірна — гэта турэцкі горад-курорт Ізьмір. Мы заехалі туды, паблукалі па старой частцы гораду, з пачашчаным пульсам адчулі, што недзе тут, на гэтых вулках хлопчыкам бегаў адзін з пачынальнікаў эўрапейскай культуры — бясспрэчна, найлепшай культуры ўсіх часоў, і накіраваліся ў свае навакольлі Анталіі.
Дарогаю я ўсё думаў пра грэцкую акупацыю былой тэрыторыі хетаў. Ці быў для іх прыход грэкаў трагедыяй? Відаць, так. Хаця вельмі старая хецкая цывілізацыя на той момант ужо відавочна падыходзіла да свайго канца. Царства іхнае ўжо было распалася. Хеты зьнікалі, а грэкі былі ў пачатку свайго бліскучага антычнага шляху. Да таго ж там яшчэ дзейнічалі протаармяне-фрыгійцы... Сёньняшніх армянаў, дарэчы, навукоўцы лічаць найбліжэйшымі антрапалягічнымі пераемнікамі хетаў. Але сама мая думка сфармулявалася так: «Акупант Гамэр, або каму шанцуе на суседзяў». Думаю, што хетам пад канец іхнае гісторыі пашанцавала, што да іх прыйшлі грэкі — гэта была найлепшая на той час культура сьвету, і стаць яе часткаю было ня горшым варыянтам. Але сам факт элінізацыі іншага этнасу з нашых сёньняшніх пазыцыяў — варты шкадаваньня.
Позьняя Рымская імпэрыя ўжо не лацінізавала падбітыя народы — яна проста рабавала іх і адначасова дзялілася зь імі сваёй культурай і тэхналягічнымі дасягненьнямі. А гэта ўжо нейкі станоўчы аспэкт акупацыі. Зрэшты, ня ўсім у Эўропе пашанцавала з акупантамі. Мне, напрыклад, вельмі не падабаюцца дзьве імпэрыі — Расейская і Трэці Райх, і яшчэ больш не падабаецца тое, што яны абедзьве рабілі ў Беларусі і зь Беларусьсю.
Зрэшты... Расейцы нам далі пытлю ў XIX і першай палове XX стагодзьдзяў. Але ў XX стагодзьдзі, пасьля татальнага разгрому 1930-х гадоў і пасьляваеннай зачысткі, як ні парадаксальна гэта гучыць, пачаўся ўсё ж нейкі пэрыяд рэстаўрацыі
беларушчыны. На першы погляд, і школы ў гарадах пазачынялі, і газэты на расейскую мову папераводзілі... Але былі і вельмі істотныя адваротныя працэсы. Разьвівалася літаратура — паўсталі Быкаў і Караткевіч, Барадулін і Разанаў. Была створаная беларуская тэлевізія. У Акадэміі навук узьнікла некалькі асяродкаў сур’ёзных дасьледчыкаў гуманітарнай сфэры — літаратураі мовазнаўцаў, фальклярыстаў, мастацтвазнаўцаў і этнографаў. Напоўніцу, фундамэнтальна запрацавала Беларуская энцыкляпэдыя. Урэшце была створаная і моцна разгарнуЛа сваю дзейнасьць «Белрэстаўрацыя»: менскае Траецкае прадмесьце, нягледзячы на тагачасную крытыку, стала вяршыняй рэстаўрацыі ў Беларусі — прынамсі прадмесьце стылістычна дакладна аднавілі і накрылі дамы дахоўкай, што паказала цывілізацыйную прыналежнасьць Менску да заходняй цывілізацыі, а вось сёньня «рэстаўратары» аднаўляюць ужо губэрнскі Менск з адпаведнымі рэаліямі і зялёнай расейскай бляхай... Думаючы пра сёньняшні дзень, я з жахам разумею, што на зьмену акадэмічным і энцыкляпэдычным «стаўпам» беларускай гуманістыкі 1970-80-х гадоў XX стагодзьдзя амаль ніхто не прыйшоў, сёньня ніхто не стварае фундамэнтальных галіновых працаў, як гэта зрабіў, напрыклад, Валянцін Грыцкевіч, калі напісаў гісторыю беларускай мэдыцыны... Усё гэта наводзіць мяне на сумную выснову, што ў позьняй БССР беларушчыне было лепей, чым цяпер, у незалежнай дзяржаве. Так што і ў акупацыях бываюць розныя пэрыяды і супярэчныя працэсы.
Думаю, што калі б Беларусь пры захаваньні тых рэаліяў, што запанавалі ў 1980-я гады (з той Акадэміяй, Энцыкляпэдыяй і Законам аб мове Ніла Гілевіча), засталася акупаванаю яшчэ гадоў 10—15, то незалежнай краіне пасьля жылося б значна лепш, а беларушчыне ў ёй — пагатоў.
Дык каму там шанцуе на суседзяў? Дакладна з суседзямі-акупантамі пашанцавала славакам, чэхам і заходнім украінцам, якія некалі трапілі ў Аўстра-Вугоршчыну. А нам на расейцаў дакладна не пашанцавала. Ну але жыць усё роўна трэба.
Па дарозе ў Анталію, ехалі мы, сярод іншага, і праз правінцыю Такат, дзе ёсьць гарадок Зіле, у старажытнасьці Зэлітыс. Якраз там Гай Юлій Цэзар нарадзіў сваё славутае выслоўе «Veni, vidi, vici» («Прыйшоў, убачыў, перамог»),
* * *
Выяжджаючы з Такату, я ўспомніў ня толькі Цэзара, але і сваю ўнівэрсытэцкую выкладчыцу лаціны Нінэль Афінагенаўну Ганчарову — загадчыцу катэдры і аўтарку найлепшых у Беларусі тагачасных падручнікаў гэтай старажытнай mobbl Лаціну я прагульваў. Таму пасьля паўгода заняткаў Ганчарова заявіла, што яе прадмет я ня здам і што мяне адлічаць з унівэрсытэту за непасьпяховасьць. Я, аднак, такога выніку не плянаваў, напрасіўся на дадатковыя заняткі і доўгімі вечарамі займаўся зь Нінэль Афінагенаўнай на катэдры дадаткова.
Прайшло яшчэ паўгода, і надышоў час «расплаты» — сэсія. У тыя часы лаціну вучылі на першым і другім курсах, а здавалі тыдзень, у тры этапы.
У панядзелак здавалі лексычны мінімум, у сераду — прымаўкі і крылатыя выслоўі, а ў пятніцу — пераклад знаёмага і незнаёмага тэкстаў. Шэсьць гадзін і сорак хвілін я перакладаў вялікі кавалак з 14 разьдзелу «Нататак пра Гальскую вайну» Юліюса Цэзара, і калі прыйшоў адказваць, Нінэль Афінагенаўна як загадчыца катэдры спыніла экзамэн у іншых аўдыторыях і паклікала выкладчыкаў у нашую. Я адказваў перад усёй катэдрай. Ганчарова была шчасьлівая, вочы яе прамяніліся гонарам за мяне і за сябе, а пасьля яна ўрачыста абвясьціла, што іспыт я здаў бліскуча — і лексыку, і выслоўі, і пераклад — і заслугоўваю адзнакі «выдатна», але за незалік у першым сэмэстры атрымліваю агульную «добра». Тады я, памятаю, засмуціўся, а цяпер прыгадваю ўсё з гумарам і ўдзячнасьцю — лаціну забыць так і не ўдалося.
***
Паўз пляж праплывае маленечкая рыбацкая шхуна зь велізарным турэцкім сьцягам на шчогле — памер сьцяга параўнальны з памерам карабліка...
Для мяне гэта ня толькі карцінка з натуры. Гэта яшчэ і мэтафара ўсёй Турэччыны — ня надта вялікая (у сэнсе вялікасьці, а не памераў) краіна зь вялікай асманскай гісторыяй і вялікім гонарам народу за яе.
Туркі наогул людзі з гонарам. Экскурсаводы папярэджваюць турыстаў: крый Божа закранаць нацыянальны гонар мясцовага насельніцтва, — і расказваюць пра выпадкі жорсткіх забойстваў
людзей, якія гаварылі пра краіну і народ грэбліва або без належнай павагі.
* **
Туркі, вядома, зьдзіўляюць. На цюрскіх мовах гавораць 150 мільёнаў чалавек на прасторы ад былой Югаславіі да Кітаю, ААН прызнае турэцкую адной з найраспаўсюджаных моваў сьвету. А раней турэцкі ўплыў наогул сягаў паўсьвету. Асманы кантралявалі поўнач Афрыкі, ад Марока і аж да Аману, а на поўначы — прастору ад Каўказу праз поўдзень Украіны аж да Вугоршчыны. Якраз у Турэччыне мне ўспомніўся геніяльны Сэрвантэс, які пісаў свайго «Дона Кіхота» пасьля таго, як быў паранены ў бітве з туркамі-асманамі пры Лепанта.
Кожная дзясятая жанчына ў Турэччыне жыве ў палігамным шлюбе (беларусы, калі хто ня ведае, практыкуюць манагамію).
У Турэччыне — семдзесят мільёнаў насельніцтва. Паводле афіцыйнай статыстыкі, восемдзесят шэсьць працэнтаў — туркі, адзінаццаць працэнтаў — курды, два працэнты — арабы і адзін працэнт — чаркесы, грузіны, грэкі, баўгары і габрэі. 98% жыхароў краіны — мусульмане, астатнія хрысьціяне, юдэі ды зараастрыйцы.
Пра армянаў даведнікі ня згадваюць. Аднак разьню армянаў туркам, відаць, прызнаць давядзецца. Гэта — умова іхнага ўступленьня ў Эўразьвяз. Але вось цікава — яны і цяпер мала каго пускаюць на Арарат. Альпіністу, які захоча ўзысьці на гэтую самую высокую вяршыню Турэччыны (5137 мэтраў), давядзецца шмат тыдняў хадзіць па чыноўніцкіх кабінэтах і, урэшце
атрымаўшы дазвол, заплаціць за яго яшчэ чатырыста дваццаць эўра.
Тры працэнты тэрыторыі Турэччыны знаходзяцца ў Эўропе — гэта Тракія, але ўся Турэччына хоча ўступіць у Эўразьвяз.
Праз чатыры месяцы пасьля нашай паездкі ў Стамбуле хлопец-нацыяналіст застрэліў армянскага журналіста. На пахаваньне выйшла болып за пяцьдзясят тысяч туркаў пад лёзунгам «Сёньня мы ўсе армяне». Калі ў Маскве забілі Паліткоўскую, выйшла чалавек 150... А калі б у Маскве забілі чачэнскага журналіста-сэпаратыста, думаю, ня выйшаў бы ніхто...
Зрэшты, генацыд армянаў афіцыйная Турэччына пакуль не прызнала.
***
Самы папулярны сродак перасоўваньня ў Турэччыне — далмушы. Гэта ня што іншае, як маршруткі-мікрааўтобусы. У Цэнтральнай і Заходняй Эўропе такога няма, а вось у Расеі і Беларусі папулярнасьць іх яшчэ і расьце, што гаворыць, на маю думку, пра цывілізацыйную блізкасьць нашай прасторы з турэцкаю. На жаль.
***
Турэцкая кухня — добрая і багатая, праўда, не такая вытанчаная, як паўднёвыя эўрапейскія. Татальна ўжываюцца грыль, вугольле. Гатаваная на грылі марынаваная бараніна пахне горнымі травамі. На сьпякоце п’юць айран — салёную сумесь вады і белага ёгурту. 3 алькагольных напояў ужываюць ракі — настой анісу і разынак. Ракі раз-
водзяць вадой, таму напой мае белы малочны колер. Гэтае пітво паляпшае настрой і хутка б’е ў галаву. Шмат фаршуюць розным мясам баклажаны і кабачкі. Мне спадабаліся лахмаджуны — раскатаныя мучныя ляпёшкі зь мясным фаршам, шчодра прыпраўленым перцам. Для неасьцярожных (у сэнсе здаровага ладу жыцьця і кантролю вагі) эўрапейскіх турыстаў вялікая спакуса — турэцкія слодычы: усемагчымыя цеставыя, шакалядныя ды какосавыя прысмакі, намочаныя ў мёдзе... Самі туркі любяць харчавацца ў нефармальных сталоўках, так званых lokanta. Ну і, вядома, «Kebabi»...
** *
Ня ведаю, хто ў каго запазычыў галоўны TaHeu, але турэцкі халай — тое самае, што і грэцкі сыртакі. Туркі, калі танчаць халай, у такт рухам сьпяваюць: «Давай возьмемся за рукі, каб нас не наведалі сум і ростань». Толькі бяруцца яны не за рукі, а мезенцам за мезенец...
* * *
Да мяне ў гатэльнай рэстарацыі падышоў афіцыянт і на ламанай ангельскай мове запытаўся, адкуль я. Я сказаў, што зь Беларусі. А ён:
— О-о, Беларусь! Ведаю, ведаю.
Пытаюся, адкуль. Кажа:
— Як толькі Алімпійскія гульні, дык толькі і чуваць: «Беларусь, Беларусь»...
*♦*
Расейскім турыстам туркі часам непрыхавана хамяць. Расейцы ідуць паўз крамы, а гандляры ў твар ім крычаць: «Мафія, мафія... Раман Абрамовіч...» I незразумела, як да гэтага ставяцца самі «рускія людзі». 3 рэакцыі некаторых (зь вялікімі залатымі крыжамі на шыі) відаць, што ім падабаецца...
Зрэшты, туркі стараюцца дагадзіць усім. Ва ўлётцы з запрашэньнем на канцэрт клясычнай музыкі ў велізарным антычным амфітэатры старажытнагрэцкага гораду Аспэндас па-расейску напісана дакладна так:
«Представлены нзвестные снмфоннческне оркестры, такне как Московскнй снмфоннческнй оркестр, Спмфоннческнй оркестр Чукурова, Снмфоннческнй оркестр Бурсы н др. Представлены выдаюіцнеся голоса: Барнтон, Тенор, Сопрано...»
Як кажуць, канец цытаты.
***
Расейцы на пляжы лускаюць семкі. У Турэччыне семкі таксама прадаюцца, вялікія, смажаныя і смачныя — такія шэранькія, паласатыя. Але расейцы вязуць у Турэччыну свае, расейскія, чорныя. У іх на пакеціках напісана «Семечкн»...
***
Нашыя суседзі ў гатэлі — культурная выкшталцоная габрэйская пара з Адэсы: ён дацэнт інстытуту холаду, яна выкладчыца расейскай літаратуры ў пэдагагічнай вучэльні, — расказалі
пра экскурсію з расейскай групай на захад Турэччыны. Дзябёлы экскурсавод з Масквы, калі яны запыталіся пры адным цудоўна захаваным антычным дамку, хто яго будаваў, адказаў:
— Хто ж яго ведае, нікога з жыхароў не засталося.
А калі аўтобус выехаў назад, у Сыдэ, і турысты запыталіся, чаму іх не вязуць да аднаго зь сямі цудаў сьвету — храму Артэміды, як гэта было заплянавана, дзядзька сказаў:
— А чаго туды ехаць? Там жа ўсяго дзьве калёны засталося...
***
Уздоўж вуліц у горадзе Аланія растуць дрэвы. Як і шмат дзе ў іншых гарадох сьвету. Але ёсьць адно адрозьненьне. На дрэвах у Аланіі прымацаваныя маленькія жоўтыя скрынкі з адной чорнай кнопкай. Націсьнеш на такую, і праз хвілінудругую пад’едзе таксі...
У Аланіі мне паказалі дарогу-сэрпантын, што вядзе ў старажытную бізантыйскую фартэцыю на вяршыні прыморскай гары. Увечары гэтая траса ператвараецца ў своеасаблівую біржу расейскіх жанчын — туды з усіх ваколіцаў імкнецца турэцкая моладзь, каб пазнаёміцца з даступнай расейскай (чытай украінскай, беларускай і г. д.) жанчынай. Мясцовыя мусульманскія звычаі не дазваляюць турэцкім жанчынам мець дачыненьні з мужчынамі да шлюбу — гэта ганьба і праклён сваякоў. Таму турэцкія мужчыны гуляюць з расейкамі. Гэтыя апошнія едуць туды сотнямі і
тысячамі ды аддаюцца туркам без ваганьняў у спадзеве выйсьці замуж.
А падманутыя туркамі шукальніцы лепшай долі нават заснавалі сайты ў інтэрнэце і там дзеляцца сваім досьведам...
Гэтая ўражальная зьява сьведчыць, які сапраўдны кошт і вынік высілкаў сучаснай расейскай пост-гэбісцкай эліты вярнуць Расеі статус вялікай дзяржавы. Што гэта за статус, калі адтуль дзеўкі бягуць да туркаў, да лепшага жыцьця?
Як і грош цана сучасным беларускім посьпехам, калі ў Менску па набярэжнай Сьвіслачы гуляюць дзясяткі параў, складзеных зь беларусак і лібанцаў, туркаў ды прадстаўнікоў іншых, чужых нам цывілізацыйна народаў усходу...
***
Думкі ў антычным амфітэатры V ст. да нашай эры ў старажытнагрэцкім Сыдэ. Амфітэатр захаваўся не ідэальна. Шмат дзе скляпеньні ва ўнутраных калідорах падпіраюць жалезныя распоркі, каменныя лавы на трыбу нах паўразбу раныя, сцэна захавалася фрагмэнтарна. Цяжка ўявіць, што такую спаруду ўзростам дзьве з паловай тысячы гадоў некаму прыйдзе ў галаву разбурыць, прызнаўшы яе канструкцыі аварыйнымі, і адбудаваць пасьля на тым жа месцы дакладную копію з новых трывалых матэрыялаў. Але ўсё ж адзін такі кемлівы народ на сьвеце ёсьць — беларусы...
Стаіш на апошнім радзе трыбуны амфітэатру, аглядаеш здаля фантан Вэспасіяна, антычныя лазьні, вуліцу з жылымі дамамі часоў Бізантыі (V ст.), пасьля паварочваесься да аб-
кладзенай гіганцкімі камянямі антычнай гавані і храму Апалёна з карынцкімі калёнамі (2 ст. да н. э.) і ўяўляеш, як менскія мужычкі (чыноўнікі і бізнэсмэны) прыяжджаюць на агледзіны, прызнаюць амфітэатар аварыйным, зносяць яго і будуюць на гэтым месцы муляж... Грошы «асвоеныя» і справа зробленая — «красіва і са взаімнай пользай».
Такі гвалт над гісторыяй, мастацтвам і здаровым сэнсам і тут, і ва ўсім сьвеце выклікаў бы вялікі рэзананс, а ў Менску апошнія пятнаццаць гадоў гэтак «рэстаўруюць» дом за домам, дом за домам, і нікому да гэтага няма справы. Народ «не паннмает, зачэм эта нада...»
***
А ўсё ж цікава пару тыдняў правесьці ў такой Богам абранай старонцы — усё навокал пранізанае сонцам і гісторыяй...
Выходзіш агаломшаны з Музэю Анаталійскай цывілізацыі (была такая 7000 гадоў перад Хрыстом)... Пастаіш, падумаеш. Колькі гаспадароў зьмяніла гэтая зямля! Ад эпохі Бронзы да 1200 году перад Хрыстом тут панавалі хеты, яны валодалі нават Сырыяй. Пасьля прыйшлі грэкі. Ад паловы VI да паловы IV стагодзьдзяў да н. э. панавалі пэрсы, а пасьля Аляксандар Македонскі вярнуў Малую Азію грэкам і забраў усё аж да самай Індыі. Пасьля былі рымляне, пасьля тысячу гадоў Бізантыя, аж пакуль у XV ст. не прыйшлі туркі.
Гісторыя мадэрнай Турэччыны ў Беларусі малавядомая. А яна ўражвае.
Стварыў Турэцкую Рэспубліку генэрал Асманскай імпэрыі Мустафа Кемаль, які пасьля атрымаў прозьвішча Атацюрк (г.зн. бацька туркаў). У 1920 годзе ў Турэччыне была ўведзеная лацінка і пачалася моўная рэформа — пэрсыдзкія ды арабскія словы сталі замяняцца турэцкімі. У 1923 годзе Атацюрк абвясьціў Рэспубліку і скасаваў Халіфат, загадаў мужчынам насіць эўрапейскія гарнітуры замест традыцыйных, увёў манагамію, правёў рэформу школы, перанёс сталіцу са Стамбулу ў Анкару, сэкулярызаваў дзяржаву. Атацюрк таксама загадаў і жанчынам насіць-эўрапейскае адзеньне і даў ім выбарчае права, чаго яшчэ шмат гадоў ня мелі жанчыны Швайцарыі або Францыі. У 1926 годзе Турэччына перайшла ад ісламскага календара да заходняга, скочыўшы з XIV стагодзьдзя ў XX. У 1934 годзе Атацюрк увёў прозьвішчы замест традыцыйных тытулаў. Памёр генэрал у 1938 годзе, а ў 1953 годзе яму пабудавалі маўзалей. Цяпер у Турэччыне ёсьць горад Мустафакемаль, а партрэты Атацюрка вісяць ва ўсіх дзяржаўных установах.
Ці пад сілу такое аднаму чалавеку? Вядома, не. Мустафа Кемаль быў масонам. Як вядома, Асманскую імпэрыю пагубілі маладатуркі, якія ўсе вучыліся ў Эўропе і былі масонамі — вучнямі масонаў францускіх. Турэцкая рэвалюцыя стала магутным натхняльным стымулам для масонаў усяго сьвету. Эўрапейскія пераўтварэньні ў Турэччыне сталі плёнам дзейнасьці турэцкіх масонаў. Турэччына пачатку стагодзьдзя была масонскім раем — яны ехалі туды з усяго сьвету. Цяпер у Стамбуле налічваюць 17 масонскіх лёжаў,
а Вялікая лёжа Турэччыны — адна з самых уплывовых арганізацыяў у краіне і адна з найбольш вядомых масонскіх лёжаў у сьвеце. Уся турэцкая эліта і сёньня — масоны. Галоўную ролю ў турэцкіх лёжах адыгрываюць вайскоўцы, з чаго можна зрабіць выснову, што ісламістам у Турэччыне перамагчы вельмі цяжка. Ну а галоўным масонам Турэччыны дагэтуль лічыцца Мустафа Кемаль...
3 усяго сказанага можна зразумець, якія сілы сёньня дамагаюцца ўключэньня Турэччыны ў Эўразьвяз і што гэтае ўступленьне прынясе Эўропе...
Беларускім масонам Івану ды Антону Луцкевічам такія дзяржаўныя посьпехі толькі сьніліся...
А мне ўвесну 1996 году ня сьніўся сам Атацюрк, дарма што жыў я тады ў невялікім карлаварскім гатэлі «Флёрэнц», у тым самым пакоі, дзе 70 гадоў перад гэтым папраўляў здароўе сам «стваральнік Турэцкай рэспублікі Кемаль Атацюрк», пра што паведамляе шыльда на сьцяне перад уваходам у гатэль.
***
Калі вы загаворыце зь нямецкімі турыстамі на пляжы, дык высьветліце, што іхны сацыяльны статус вельмі розьніцца ад статусу турыстаў з былога СССР. 3 нашых краёў у Турэччыну езьдзяць бізнэсмэны, чыноўнікі ды іншыя забясьпечаныя людзі. А зь Нямеччыны — усе, у тым ліку электрыкі, сантэхнікі і зваршчыкі. Глядзеў я неяк на пляжы на простых малаадукаваных немцаў і думаў: дзе ж цяпер адпачываюць беларускія
электрыкі, сантэхнікі і зваршчыкі, ці даехалі хаця б да Крыму, ці шанцуе ім пагрэць маладыя, a каму — і немаладыя ўжо костачкі ў цёплым морачку? Сумнеўна.
Ды што электрыкі? Ці можа сабе дазволіць адпачынак на моры мой бацька-пэнсіянэр — у мінуласьці аўтамабільны канструктар зь дзясяткам аўтарскіх патэнтаў на вынаходніцтва? Ня можа. I гэта прытым, што распрацаваныя ім за 45 гадоў на МАЗе вузлы і мэханізмы дагэтуль знаходзяцца ў вытворчасьці... Нядаўна, калі мы з бацькам ехалі машынаю пад Менскам, нам давялося абганяць аўтапоезд з бульдозэрам на прычэпе. Бацька сказаў: «Глядзі, вунь бачыш тармазныя вузлы пры колах прычэпу? Гэта мая першая пасьля інстытуту распрацоўка, здаецца, 1960 году... Іх яшчэ вырабляюць». Мне тады сумна падумалася, колькі б за той патэнт атрымаў і далей атрымоўваў бы бацька, калі б быў немцам? Сумы, вядома, не назаву. Але затое ведаю, што нямецкія пэнсіянэры — у тым ліку былыя электрыкі, сантэхнікі і зваршчыкі, а таксама іхныя жонкі — тры зімовыя месяцы масава праводзяць у Турэччыне, у чатырохзоркавых гатэлях, плёскаючыся ў басэйнах, бясплатна п’ючы мясцовае віно і смачна харчуючыся ў шыкоўных гатэльных рэстарацыях паводле сыстэмы «ўсё ў цане».
Эканомныя нямецкія пэнсіянэры падлічылі, што правесьці так месяц у Турэччыне на сваю месячную пэнсію ім таньней, чым самім харчавацца дома і плаціць за ацяпленьне дамоў... Яшчэ і грошы застаюцца. Таму і купляюць паездкі адразу на тры месяцы.
***
У Турэччыне, прынамсі ўздоўж паўднёвага (курортнага) узьбярэжжа, — добрыя дарогі. I рэч, відаць, ня толькі ў добрым «напаўняльніку» для асфальту — у Беларусі гэта «гравій», папросту кажучы, жвір, а ў Турэччыне — драблёная горная парода, каменьчыкі, — але і ў турыстычных нашых грошыках. I тут міжволі пачынаеш задумвацца над прыродай посьпеху.
Вельмі часта людзі нараджаюцца і ад самага дзяцінства адчуваюць (чуюць) пакліканьне да нейкай дзейнасьці або мэты — ім конча хочацца некім стаць або нечага дамагчыся. Многія дамагаюцца, і вельмі рознымі спосабамі. Пачынальнікі каралеўскіх або княскіх родаў былі часта вераломнымі злачынцамі, якія са сваімі бандамі рабавалі падарожнікаў і абкладалі данінай навакольнае насельніцтва (ужо ў наш час нарадзілася прыказка, што першы мільён ніколі не бывае законным). Але вось так злахітра здабыўшы ўладу або грошы, людзі забясьпечваюць сваіх нашчадкаў на доўгія стагодзьдзі наперад. I тыя дзякуючы злачынным і жорсткім учынкам зламысных продкаў могуць насалоджвацца жыцьцём і яго магчымасьцямі, могуць быць дабрачынцамі і вернікамі, могуць здабываць найлепшую адукацыю, каб стаць творцамі, навукоўцамі, палітыкамі, а нават герархамі царквы. Яны могуць складаць прыгожую музыку, пісаць добрыя карціны, быць вытанчанымі паэтамі і дарыць людзям радасьць ад кантакту з высокай прыгажосьцю. А ў пачатку былі грэх, зло, кроў і крывадушнасьць. Такім чы-
нам, відаць, у людзях спрацоўвае іх боская прырода і боская ласка, здольная найгоршае павярнуць на найлепшае...
Яшчэ адзін складнік посьпеху — правільнае рашэньне. Часам трэба залішнюю энэргію ў сабе стрымаць. Калі мы пачынаем рух, мы ня ведаем, чым ён скончыцца. У пачатку XX стагодзьдзя падчас сталыпінскіх рэформаў у Расеі каля мільёна беларускіх сялян зьехалі ў Сыбір. Гэта былі не найгоршыя людзі — энэргічныя, сьмелыя і гаспадарлівыя. Яны не хацелі задавальняцца малым на Бацькаўшчыне, дзяліць з братамі невялікія бацькоўскія надзелы зямлі, яны марылі пра дабрабыт і заможнасьць. Паехалі ў той няблізкі сьвет, атрымалі зямлю, нарадзілі дзяцей... I жывуць яшчэ сёньня браточкі ў Сыбіру цэлымі беларускімі вёскамі — нашы этнографы яшчэ ў 80-я гады XX стагодзьдзя запісвалі там сотнямі беларускія песьні. Але што ж маюць іхныя нашчадкі ў цяперашняй жабрачай Расеі? Якое жыцьцё яны пражылі і што ў іх наперадзе — кітайскае панаваньне? Ці параўнаецца іхная доля з жыцьцём тых, хто тады перабраўся ў Польшчу ці ў ЗША, або хаця б застаўся ў Беларусі?..
Гэтаксама і продкі беларусаў. Прафэсар Георгі Штыхаў кажа, што дрыгавічы прыйшлі на Гарадзеншчыну і Меншчыну зь берагоў Вэлтавы — яны жылі ў навакольлях сёньняшняе Прагі. Гэта былі найлепшыя — энэргічныя, сьмелыя ды адчайныя. He захацелі кантакту зь немцамі, плюнулі на іх... I якім славянам сёньня лепш — чэхам ці беларусам? Чый уплыў аказаўся больш плённы — нямецкі або расейскі? Няма сумневу, што рашэньне пра пера-
ход на паўночны ўсход нашы продкі прынялі памылкова.
Таму ў Беларусі такі кепскі (мяккі) асфальт. Няма горнай пароды... Няма гор, няма мора. Ёсьць толькі гліна, лес і балота. Вуліцы даводзілася брукаваць неабчасаным каменьнем, хаты будавалі з дрэва. У выніку (а таксама праз суседзяў) — праблемы са спадчынай.
А продкі туркаў не памыліліся, калі заваёўвалі Бізантыю і ўвесь паўвостраў Малую Азію. Яны, як сярэднявечныя ліхія людзі, здабылі багацьце і перадалі яго нашчадкам, а тыя сёньня могуць няблага існаваць за кошт турызму, паказваючы сьвету антычныя шэдэўры, да стварэньня якіх ня маюць ніякага дачыненьня.
Якраз пра гэта думаецца, калі ляжыш на турэцкім пляжы або падарожнічаеш па былых грэцкіх гарадах, над якімі цяпер лунае чырвоны турэцкі сьцяг зь белымі паўмесяцам і зоркай...
***
Над уваходам у пляжную краму на беразе мора паміж пяціі чатырохзоркавых гатэляў, у якой прадаюцца купальнікі і шорты, паўтара дзясятка сьцягоў эўрапейскіх краін. Тое самае — шмат дзе. Трапляюцца расейскія і ўкраінскія. Але беларускага — ані афіцыйнага, ані нацыянальнага — няма.
Неяк пры той краме са сьцягамі мне падумалася, што за апошнія 15 гадоў маіх бадзяньняў па розных прыморскіх гарадах на прасторы ад Крыму і да Канарскіх выспаў мне ніколі не трапляліся беларусы... Мы з жонкай заўсёды размаўляем па-
беларуску. I вось за гэтыя 15 гадоў на нашу беларускую мову зрэагавалі два разы, і абодва разы — беларусы габрэйскага паходжаньня. Першы раз — габрэйская сям’я з Дрэздэну, якая 10 гадоў перад тым эмігравала зь Менску; сталася гэта на Маёрцы. I другі раз — у Карлавых Варах да нас, пачуўшы беларускую мову, падышла дасьледчыца творчасьці Васіля Быкава з Канады Зінаіда Гімпелевіч, былая мянчанка... Ва ўсіх астатніх выпадках ані мы ня чулі нідзе сваіх, ані нас ніхто ня чуў. А можа і чулі, ды прамаўчалі, бо не маглі б падтрымаць гаворкі па-нашаму...
Наогул, будучы ў Турэччыне і бадзяючыся па спрэс антычных гарадах, нельга ўсё ж не заўважыць туркаў. Затое ў Турэччыне вельмі лёгка не даведацца, што ў сьвеце ёсьць такі народ — беларусы...
2006-2007 гг.
3 РАСЕЙЦАМІ НА ТУРЭЦКІМ ПЛЯЖЫ
Аднойчы падчас адпачынку ў Турэччыне мне падумалася, што пачынальнікі беларускага нацыянальнага адраджэньня ў XX стагодзьдзі Вацлаў Іваноўскі ды браты Іван і Антон Луцкевічы зрабілі фатальную памылку, згадзіўшыся з расейскім варыянтам назвы нашага народу — беларусы...
Некалькі дзесяцігодзьдзяў перад тым, як пачынальнікі ўзяліся за справу, расейскі шавініст Ксенафонт Гаворскі, рэдактар віленскай газэты «Вестннк Западной Росснп», і яго паплечнікі «западно-руссы» вырашылі падзяліць насельнікаў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі. Балтам-жмудзінам далі назву «лнтовцы», а ліцьвінам-славянам — «белоруссы». I вось гэтак, страціўшы саманазву, ліцьвіны страцілі і фармальныя падставы на спадчыну сваёй гістарычнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоў-
скага. I дапамог ім у гэтым карэнны ліцьвін, сын уніяцкага сьвятара з Вушаччыны Ільдэфонс Гаворскі, у праваслаўі — Ксенафонт. Грэх так думаць, але, відаць, па заслузе абышоўся зь ім лёс, калі ён канчаў сваё жыцьцё спачатку ў жабрацтве, пакінуты расейскімі гаспадарамі, а пасьля і ў вар’ятні...
А вакол мяне на турэцкім пляжы — расейцы не XIX стагодзьдзя, але цяперашнія: прыгожыя, дынамічныя і багатыя. А побач на лежаку — тамок аднаго з самых маіх улюбёных расейскіх аўтараў — Максімільяна Валошына, паэта, мастака і крытыка, сымбаліста пачатку ХХ стагодзьдзя, фанатыка і абаронцы помнікаў матэрыяльнай культуры, зацятага эўропацэнтрыста, прыхільніка адзінства расейскай культуры з Эўропай. Ён і творцы ягонага часу Бальмонт, Брусаў, Анінскі, Гумілёў, Ахматава, Блок, Белы, Хадасевіч былі яскравым сьведчаньнем прыналежнасьці расейскай культуры Срэбнага веку да Эўропы. Валошын быў расейскім прарокам, прадказаўшы ў 1905 годзе год 1917, — рэвалюцыю 1905 году ён назваў «містычным пралёгам вялікай народнай трагедыі». У тамку Валошына і можна прачытаць ягоныя геніяльныя словы: «Мы зьняволеныя ў вязьніцы імгненьня. Зь яе адно выйсьце — у мінуўшчыну. Заслону будучыні ўздымаць нам забаронена... Для чалавецтва ўспамін — усё. Гэта адзіныя дзьверы ў бясконцасьць». Колькі людзей вакол мяне гэтага не разумеюць...
I вось на пляжы пяцізоркавага турэцкага гатэлю я разглядаю прыгожыя твары расейскіх жанчын і мужчын, іх ладныя цыбатыя паставы і ду-
маю, што гэта вельмі блізкі нам народ. Я спрабую прыстасаваць фразу Валошына да гэтай пляжнай сытуацыі і разумею, што ён сто разоў мае рацыю. Як беларус, які памятае мінуўшчыну, я ніколі ня стану расейцам, і гэта на час майго жыцьця гарантуе жыцьцё і майму народу — бо пакуль будзе хоць адзін чалавек, які ўважае сябе беларусам, які гаворыць і піша па-беларуску, будзе жыць і беларускі народ. Пакуль памятаем — жывем.
Вось я еду ў свой гатэль таксоўкаю зь недалёкага гораду Кэмэр разам з падарожнікамі, гляджу на вясёлы кірпаты твар хлопца з Волгі, з ваколіц Ніжняга Ноўгараду, і разумею, што гэта чысты расейскі тып — троху пахілы назад лоб, вузкае падбародзьдзе і кірпаты нос. Я ў думках апранаю яго ў салдацкую форму і цямлю, што гэта тыповы Цёркін. Але я таксама разумею, што ён мог бы быць апрануты і ў форму афіцэра СМЕРШ або ў форму НКВД 1930-50-х гадоў. 3 такой самай адкрытай і непасрэднай усьмешкай ён мог шчыра ненавідзець нейкіх там «нацменаў» — найлепшых людзей нашага народу, беларускіх нацдэмаў — і нават займацца іх ліквідацыяй ва ўнутранай турме НКВД у Менску. Або быць дывэрсантам, які арганізоўваў у 1950-60-я гады на дарогах Аргентыны ды іншых краінаў Лацінскай Амэрыкі аўтааварыі, у якіх гінулі разам з ардынарцамі камандзіры беларускай пасьляваеннай партызанкі. А сёньня вясёлы хлопчык бачыць ува мне брата, жартуе і расказвае пра ўдалыя пакупкі. I я ў ім бачу блізкага мне моўна чалавека. Але ў нечым — бясконца далёкага...
***
Падчас вечаровага падарожжа ў гатэль чэскі гід расказвае пра мястэчка, куды мы едзем. 8 гадоў таму гэта была яшчэ маленькая рыбацкая вёсачка Гёйнюк, а цяпер гэта гарадок з паўтара дзясяткамі пераважна 5-зоркавых гатэляў у прыродным заказьніку на вузкай прыбярэжнай паласе паміж морам і горным хрыбтом Таўрус — найпрыгажэйшым з тых, што мне давялося бачыць. У Гёйнюк мы едзем зь лётнішча ў Анталіі — паводле гіда, 8 гадоў таму ў Анталіі жыло 400 тысяч чалавек, а цяпер — 1 мільён 200 тысяч. Гід цьвердзіць, што 85% даходаў турэцкага бюджэту паступаюць ад турыстычнага бізнэсу. Краіна перажывае эканамічны бум — мы самі вязем сюды свае грошы.
Далей чэх расказвае, як трэба гандлявацца пры пакупках. Я ўсё гэта чуў і ў ранейшыя гады, але слухаю. Хлопец кажа, што туркі гандлявацца любяць. Бяз гандлю рэч могуць і не прадаць. Бывае і 100-працэнтная скідка — гэта калі турак раззлуецца і можа аддаць тавар бяз грошай, паказаўшы, які ён круты. Бывае таксама, што тавар кідаюць пакупніку пад ногі — тады трэба браць і сыходзіць. Гэта таксама з сэрыі пра «джыгітаў». Далей чэх цьвердзіць, што адной зь ягоных ранейшых турыстак ня выдалі ў аэрапорце багажу — згубіўся. Дык яна пайшла ў краму, выбрала сукенку за 135 эўра, пагандлявалася і сышла ў той сукенцы, заплаціўшы 13 эўра... Іншымі словамі, паводле гіда, турак чакае, што пакупнік яго ўшануе гандляваньнем.
Мой асабісты досьвед словаў гіда не пацьвярджае. Гандлявацца сапраўды трэба, бо цана на кожную (!) рэч максымальна, часам на 300400 працэнтаў, завышаная, і калі плаціць усюды па цэтліках — застанесься, як у нас кажуць, без штаноў. Іншымі словамі, гандлявацца вас прымушаюць. А ў гэтым мне ўжо чуецца нейкі азіяцкі гвалт над маім эўрапейскім сумленьнем і дысцыплінаванасьцю — у нас кожны прывык плаціць столькі, колькі напісана. Я хачу, каб мяне не турбавалі, не прымушалі дамагацца нейкай зьніжкі, не прымушалі напружвацца і хвалявацца, хачу зайсьці ў краму, выбраць рэч, калі яна мне пасуе паводле цаны, і купіць. I ўсё. Зрэшты, можа на гэта туркі і разьлічваюць. У кожным разе, калі я пару разоў, забыўшыся, не спрабаваў зьбіваць кошты, тады ў мяне спакойна бралі грошы і пра гандаль не ўспаміналі — без усялякай абразы і крыўды.
А побач яшчэ адна азіяцкая зьява — валадарства падробак, кантрафакту. «Original Turkey!» — адказаў мне з гонарам і выклікам адзін гандляр, калі я пачаў яму нешта тлумачыць пра неарыгінальную кашулю «Versace», запакаваную ў неарыгінальную кардонную скрынку з надпісам «Boss».
***
Расейская забаўляльніца ў гатэлі праводзіць для жанчын сэанс воднай гімнастыкі ў басэйне. Кантынгент — адны расейкі, але забаўляльніца (тут іх завуць «аніматаркі») дэманструе тое, што ЦК КПСС у 1960-я гады называў «ннзкопоклон-
ством перед Западом». Дзяўчына дарэчы і недарэчы ўстаўляе ў мову ангельскія словы. Магчыма, яна прывыкла працаваць са «зьмешаным кантынгентам», але выглядае ўсё роўна сьмешна:
— Ну что, началн. Уан, ту, сры, фо, файф, сыкс, сэвэн, эйт...
— Так, левую ножку лефт. Опускаем ногу вннз, даун...
— Молодцы, верн гуд, чейндж рукн...
— Так, хорошо, всем болылое спаснбо. Сэнкгю верн мач...
Мне пры гэтым успомніўся нарыс патрыёта Масквы, расейскага пісьменьніка Лява Калоднага ў газэце «Московскнй комсомолец» некалькі гадоў таму. Калодны ў роспачы пытаецца: «Што мы робім з Масквой?» Прыйшоўшы на вуліцу, дзе стаіць помнік Івану Фёдараву, пісьменьнік не знайшоў ніводнай расейскай назвы — вуліцу ператварылі ў вуліцу «бутыкаў», назвы якіх на шыльдах усе напісаныя па-ангельску. Але галоўнае ня гэта. Галоўнае, што Калодны не знайшоў помніка першадрукару. А пасьля зь цяжкасьцю згледзеў яго на страсе салёну дарагіх аўтамабіляў «Maserati». Фёдараў трапіў на дах уваходу ў «аўтабутык», і да яго трэба ўздымацца па сходах...
***
Конкурс для тоўстых расейскіх дзядзькоў у басэйне. Аніматар турэцкі. Крычыць:
— Давай, давай, молодец, мафня, I’m Ferrari...
А дзядзька на матрацы амаль не плыве, дарма што дрыгае ўсімі канцавінамі... Мне ўспомнілася
леташняе вітаньне турэцкіх гандляроў турыстам на вуліцах Сыдэ:
— Хорошо, хорошо, мафня, Абрамовнч!..
***
He магу дараваць беларускім мовазнаўцам занядбаньня прасодыі. Вось прыклад, як прасодыя (інтанацыйныя асаблівасьці маўленьня) уплывае на нацыянальныя сымпатыі і антыпатыі.
Вечар. Драўляны пірс на пляжы нашага гатэлю. Двое расейскіх хлопцаў па 16-17 гадоў сядзяць на лежаках і дзеляцца ўражаньнямі пра мясцовых дзяўчатаў. Калі адзін згадаў «хохлушек», другі раптам запытаўся:
— Как тебе хохлы?
— А что? Ннчего...
— А меня онн бесят! Этот нх акцент... Вчера в настольный тенннс нграл с одннм, так он говорнт порусскн, но акцент такой, что я нн х... не поннмаю...
Хлопчык, натуральна, зблытаў акцэнт з прасодыяй. А сам ён — несумненна, правінцыял, аднекуль з Сыбіру — гаварыў так, што жыхар Масквы мог бы яго і не зразумець...
Мне, які ў дзяцінстве і юнацтве леты праводзіў у бацькавай вёсцы Кожава пад Міром на Гарадзеншчыне і добра памятае натуральную беларускую мэлёдыку маўленьня тамтэйшых жыхароў (наваградзкі дыялект), невыносна чуць сёньняшняе расейскае маўленьне новых беларускамоўных. Ды і сам я размаўляю па-расейску беларускімі словамі... Аднойчы, ужо працуючы ў Музэі народнай архітэктуры і побыту, я завёз калегаў з экспэдыцыі ў бацькаву вёску. А былі гэта бела-
рускамоўныя гарадзкія нацыяналісты пачатку 1980-х гадоў. I вось раптам хлопцаў і дзяўчат «заклініла» — яны не маглі зразумець, што той ці іншы вясковец кажа або пытае ў іх. Натуральны, карэнны беларускі сынтакс і прасодыя зрабілі сваю справу...
Цяпер сынтакс страчаны амаль цалкам, а прасодыя — цалкам. А палякі або чэхі, тымчасам, захавалі свае прасодыі. Яны, як і ангельцы, гаворачы, шмат «сьпяваюць». Калі чалавек пачынае вывучаць ангельскую, дык яго вучаць, што ў запытаньнях у канцы фразы. трэба павысіць голас і г. д. У нас жа да гэтага нікому ўжо няма клопату, і нікому не прыходзіць у галаву паехаць у экспэдыцыю, зафіксаваць і сыстэматызаваць асаблівасьці нашай прасодыі і стварыць адпаведны разьдзел падручніка, пакуль яшчэ рэдкія носьбіты мовы жывыя.
А мы з братам і бацькам у гутарцы паміж сабой часам ужываем ударнае падваеньне галосных у пытаньнях-перапытаньнях:
ГА-а?
ШтО-о?
I я радуюся, калі тое самае чую ад выпадковых людзей родам з Наваградчыны...
***
Вечарамі на эстраднай пляцоўцы гатэлю — забаўляльная праграма. Аднойчы аніматар прапанаваў выкліканым на сцэну людзям засьпяваць іх улюбёныя песьні. I вось выходзіць на сцэну дзябёлы мужык гадоў 35, называе сябе «Владнслав, Россня» і пачынае сьпяваць «Мурку». А далей у
мяне наступае шок: сотні галасоў у залі песьню падхопліваюць, і словы ведаюць... А я, прызнацца, ніколі нават ня чуў яе цалкам, толькі фрагмэнты мэлёдыі ў расейскіх фільмах... Вось такая публіка адпачывае ў турэцкіх пяцізоркавых гатэлях.
Другі шок я зазнаў падчас іншага конкурсу. Аніматар запрасіў на сцэну маладых людзей гадоў па 16-18 і прапанаваў іншы песенны конкурс — ён нечакана падсоўвае мікрафон таму або іншаму ўдзельніку, і той павінен засьпяваць песьню — паўтарацца забаронена, пры супынку пачынаецца лічэньне да трох і ўдзельнік выбывае. Усе «сьпевакі» перад пачаткам назвал іся. Мяне ўразілі дзьве дзяўчыны гадоў па 16 — адна з Кіева, другая з Данецку. Астатнія ўдзельнікі сьпявалі песьні на сваіх мовах, а таксама па-ангельску з рэпэртуару вядомых выканаўцаў і гуртоў. Адзін хлопец з Украіны засьпяваў некалькі ўкраінскамоўных песень, у тым ліку і з Русланы. А тыя дзьве — з Кіева і Данецку — прасьпявалі... увесь савецкі дзіцячы рэпэртуар. Яны нарадзіліся недзе каля 90-га году, калі СССР, дзякуй Богу, сканаў, і пры гэтым экспромтам (!) змаглі засьпяваць толькі тыя песьні: «В лесу роднлась елочка, в лесу она росла...», «Солнечный круг, небо вокруг, это рнсунок мальчншкн...», «От улыбкп станет всем светлей», «Голубой вагон летнт-качается», «Тнлн-тнлн, тралн-валн, это мы не проходнлн, это нам не задавалн...» «А я нграю на гармошке у прохожнх на внду...» і гэтак далей... Няісная краіна жыве ў галовах унукаў тых, хто гэтыя песьні сьпяваў.
Зрэшты, калі савецкі рэпэртуар у кіяўлянкі скончыўся, яна раптам зацягнула па-ўкраінску
«Горіла сосна, палала...» А дзяўчына-падлетак з Данецку пасьля мульцяшных песьняў пачала сьпяваць усё тую ж «Мурку»...
***
Маладая кіргіская сям’я з двума малымі дзецьмі на пляжы размаўляе на... кіргіска-расейскай трасянцы. Дзіва.
* * *
— Doceniaj^ twoj^ ргас^?
Бабуля з Польшчы гэтак разоў сем-восем пытаецца ў турка, які выразае розныя пачварныя і сьмяшлівыя пыскі на кавунах у рэстарацыі гатэлю. Турак, натуралыіа, нічога не разумеючы, лыпае вачыма, усьміхаецца і ветліва хітае галавой у адказ. Бабуля не сунімаецца:
— Doceniaj^ twoj^ prac??
У вачах турка зьяўляецца неўразуменьне і нават страх. Ён жа толькі просты афіцыянт, былы селянін зь нейкай вёсачкі ва ўнутранай Турэччыне за тысячу кілямэтраў ад узьбярэжжа, ён шчасьлівы, што атрымаў гэтую працу, што жыве ў інтэрнаце на тэрыторыі гатэлю, што харчуецца коштам фірмы і мае магчымасьць адкласьці троху грошай, каб даслаць бацькам, братам і сёстрам, а можа, і каб стварыць урэшце сваю сям’ю, арандаваць ці пабудаваць кватэру, нарадзіць дзяцей... А раптам гэтая кліентка чымсьці незадаволеная? Раптам на нешта скардзіцца? Што рабіць? I no634, як назло, няма нікога з больш дасьведчаных калегаў...
Пачынае нэрвавацца і бабуся, у яе голасе зьяўляюцца ноткі раздражненьня, хоць твар яшчэ і ўсьміхаецца гэтаму «няўцямнаму турку»:
— Doceniaj^ twojq prac??!
Нехта маладзейшы адводзіць старую далей ад небаракі-афіцыянта...
А мне ўспамінаецца аповед калегі, якая падарожнічала машынаю па чэскай правінцыі і неяк у вёсцы спыталася ў старой жанчыны, як праехаць у нейкі недалёкі гарадок. Тая, пачуўшы замежны акцэнт, спыталася, адкуль мая калега. Пачуўшы адказ «зь Беларусі», старая зьдзіўлена сказала:
— Бач ты, і ў вас там цывілізацыя — па-чэску ўмееце гаварыць!...
* * *
Адчуваецца, што вакол адпачывае расейскі народ. Справа гуляюць у валейбол зьмешаныя польска-расейскія каманды. Спрачаюцца, да вушэй далятае: «Нп х...я!» Зьлева на скутэры лятуць два хлопцы, скутэр падскоквае на хвалі і з мора чуваць: «Ой, бл...ть!». А вось на вочы трапляецца нумар расейскай газэты «Аргументы н факты» з артыкулам былога ельцынскага памочніка Вячаслава Косьцікава «Чнстое отечество» пра заняпад у Расеі побытавай культуры. Косьцікаў заклікае яе ўзьняць. А я думаю, а калі тая культура была ў Расеі высокая? Сярод арыстакратыі, можа, і была, а сярод народу... (Косьцікаў апісвае, як нядаўна наведаў Збройную палату ў Крамлі і быў уражаны брудам і смуродам у крамлёўскай прыбіральні і недакуркамі ў пісуарах.) Дык вось і Косьцікаў
піша пра мат, піша, што нядаўна ў Ноўгарадзе знайшлі берасьцяныя граматы ІХ-Х стагодзьдзяў з расейскім матам, і кажа, што тады гэта была лаянка нізоў, а цяпер, маўляў, гэта ўжо мова і вярхоў. А я думаю: хіба нізы ў Ноўгарадзе ў ІХ-Х стагодзьдзі ўмелі пісаць?
***
На пляжы а 7-й раніцы рэдкія купальшчыкі. Іду паўз двух мужыкоў, гутараць. Адзін шматзначна:
— У меня недавно была встреча с сыном Лужкова (от первого брака)...
Кантынгент падабраўся тут нябедны.
***
Гледзячы, як шмат людзей стараецца правільна плаваць, гуляць у валейбол або тэніс, скакаць з молу ў мора або з борціку ў басэйн, зноў і зноў задумваесься над людзкой цягай да прыгожага, да стылю, да моды і над посьпехамі беларусаў у спорце. Ёсьць тут, відаць, нейкая сувязь. Сам я, аддаўшы некалькі гадоў жыцьця плаваньню і хакею (а таксама троху і баскетболу), магу ўпэўнена сказаць, што спорт — гэта тэхніка і стыль. Натуральна, што і воля, і характар, і прага перамогі. Але дамагчыся спартовае перамогі можа толькі той, хто адчувае стыль, жыве ім. У жыцьці вельмі шмат людзей імкнуцца «спартаваць», але робяць гэта недарэчна і няўклюдна. He сакрэт, што вялікія дасягненьні ў спорце робяцца дзякуючы ня сіле, але тэхніцы. Авалодаць тэхнікай таго ці іншага віду спорту можа толькі чалавек з пачуцьцём стылю.
Вырасшы на менскай ускраіне, я назіраў, як дзеці з простых беларускіх сем’яў, гуляючы ў баскетбол або хакей, імкнуліся выперадзіць адзін аднаго менавіта ў прыгажосьці кідка, скачка або фінта — гэта значыць у стылі. Толькі з нашага Паўночнага пасёлку выйшаў які дзясятак чальцоў зборных СССР, чэмпіёнаў СССР, Эўропы і сьвету ў самба і дзюдо. Усе тэнісісты, уключна зь Мірным і Зьверавай, трэнаваліся на «Аўтазаводзе». Сотні беларускіх дзяцей днямі, месяцамі і гадамі хадзілі на заняткі і дасканалілі свой стыль у розных галінах — упарта і зацята, бяз крыку і шуму. Як сапраўдныя беларусы. I мне здаецца, што гэта прыроджаная беларуская працавітасьць і стылёвасьць.
Гэтая наша схільнасьць да спорту і стылю наўпрост лучыць нас з антычнасьцю. Спартовыя посьпехі беларусаў непрыкметна, але для ўважлівага вока пераканаўча, паказваюць, што наш народ — сапраўдны і паўнавартасны спадкаемца антычнай эўрапейскай цывілізацыі.
Тут можна запярэчыць, што ў такім разе расейцы, кітайцы або амэрыканцы яшчэ больш стылёвыя і працавітыя. Але думаю, што калі пералічыць беларускія спартовыя посьпехі на колькасьць насельніцтва, дык вынік акажацца на нашу карысьць. Таксама кажуць, што спартовыя посьпехі ўласьцівыя бедным краінам, маўляў, дзеці хочуць зарабіць грошы і выбіцца ў людзі. Але і гэтая думка не працуе...
Значна цікавей успомніць, што ў 1970-90-я гады беларусы аддавалі апошнія грошы на годнае адзеньне для дзяцей. У 1960-я мая бабуля зрабіла
мяне кліентам дзіцячага атэлье «Алёнка» на вуліцы Камсамольскай у Менску, аддаючы невялікую пэнсію на штаны-клёш для 7-гадовага ўнука... А калі тут зноў успомніць, як 150 гадоў таму яшчэ Ўладзіслаў Сыракомля ўражана канстатаваў, што мянчанкі апранутыя мадней за віленскіх паненак, дык карціна паўстае зусім канкрэтная.
Цяперашнія беларускія посьпехі ў спорце — гэта ня вынік палітыкі аднаго ўсходнебеларускага хлопца, які стаў прэзыдэнтам. Думаю, што гэта — праява беларускасьці.
***
Што мяне зьдзіўляе на адпачынку ў міжнародных гатэлях, дык гэта жаданьне (і схільнасьць) некаторых л юдзей заводзіць размовы зь незнаёмцамі, ня ведаючы ніводнай мовы, апрача сваёй. Выглядае, жаданьне кантактаваць не залежыць ад веданьня мовы.
Нейкая бабулька ў рэстарацыі падышла да Ma­ne са словамі:
— Ха-ва-ва, ха-ва-ва...
Я ў адказ:
— Sorry, I don’t understand you.
— Ха-ва-ва, ха-ва-ва...
— What language do you speak?
— What languages do you speak? Do you understand me?
...?
I, пасьля паўзы, зноў:
— Ха-ва-ва, ха-ва-ва...
I тут я пачаў здагадвацца, бо бабулька, паўтараючы сваё «Ха-ва-ва, ха-ва-ва» тыкала пальцам у маю сьпіну. На маёй тэнісцы ззаду намаляваныя марскія хвалі, а пад імі надпіс «Honolulu». Бабулька пыталася, ці я не з Гаваяў (Ха-ва-ва, хава-ва...)
* * *
Зусім нечакана мы з жонкай, прыйшоўшы купляць паездку ў Турэччыну ў недарагі гатэль, купілі накіраваньне ў вельмі нават дарагі, пяцізоркавы гатэль у ваколіцах турэцкага гораду Кэмэр. Гэтая мясьціна — прыродны запаведнік, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Таму на беразе бухты знаходзяцца толькі 5-зоркавыя гатэлі. I ў іх амаль няма эканомных немцаў, чэхаў ці скандынаваў. Затое шмат палякаў, румынаў, альбанцаў. Але болей за ўсё — расейска-ўкраінскамоўных украінцаў і, натуральна, расейцаў. Расейцаў на вока — 50-60 працэнтаў. Яны ня вучаць ніякіх моваў і вакол абсалютна раскавана размаўляюць па-расейску: да пэрсаналу ў гатэлях, да прадаўцоў у крамах і г. д. У мяне дзясяткі разоў пыталі, як прайсьці, колькі часу, «где столовая», «какой это этаж» і г. д. — і заўсёды па-расейску. Ніякіх комплексаў і ніякіх праблемаў. Так, дарэчы, яны паводзяцца і ў Празе, таксама да ўсіх гавораць па-расейску...
Зрэшты, мае ўражаньні вельмі суб’ектыўныя. Праз год я даведаюся, што наш гатэль выключаны з прапановы чэскіх турыстычных агенцтваў. Прычына — скаргі чэхаў на тое, што ў гатэлі шмат «русаў».
Адзін прадавец ювэлірнай крамы, азэрбайджанец Алі, які 15 гадоў жыве ў Турэччыне, расказаў, што да іх заходзіў расеец зь вялікім залатым ланцугом на шыі. Яны былі так зьдзіўленыя памерам ланцуга, што папрасілі яго зьняць і зважыць. Аказалася 1200 грамаў.
* * *
Цікава, што тыпажы людзей з Румыніі або Альбаніі мала чым розьняцца ад людзей такога ж сацыяльнага статусу, прыкладам, з Украіны. Тыя ж самыя тоўстыя каркі, другія і трэція падбародзьдзі, залатыя ланцугі на шыях і адсутнасьць інтэлекту ў вачах...
***
У гэты побыт у Турэччыне мне падумалася, што мора — ці не адзінае, на што я не магу наглядзецца. Колькі ні глядзеў, колькі ні гляджу...
***
Група польскіх жанчын, першы раз зайшоўшы ў мора, учыніла такі вэрхал і гвалт у вадзе, што на іх скіраваліся позіркі ўсяго пляжу...
Палякі пагарджаюць расейцамі і не задумваюцца, чаму ўсе туркі вакол умеюць размаўляць па-расейску, а не па-польску. А можа, таму і пагарджаюць, што разумеюць, чаму...
***
Гляджу я на расейцаў вакол і ўспамінаю, як да іх ставяцца чэхі. Перад самай паездкай адбыўся цікавы выпадак. Мы з жонкай у гіпэрмаркеце
зайшлі ў парфумэрную краму купіць памаду. Пакуль жонка выбірала барвы, я пачаў нюхаць мужчынскія адэкалёны. Папырскаю на паперку, панюхаю, пахаджу і бяруся за новы. Пару разоў з тымі паперкамі выходзіў з крамы. А ў вэстыбюлі гіпэрмаркету дробныя бізнэсоўцы маюць свае сталы-прылаўкі — гандлююць гарбатамі, паштоўкамі, прыправамі і дробнай галянтарэяй. I вось калі жонка памаду купіла і мы канчаткова выйшлі з крамы, да мяне падскочыла невысокага росту поўная кабетка-гандлярка і непрыязна, з пагардай кажа:
— Едзьце ў сваю Расею, там вы знойдзеце патрэбны вам пах. A то тут для вас занадта вялікі выбар. Панаехалі тут... Там у вас у Расеі нічога няма, а тут усяго поўна, дык і ня можаце выбраць.
Я скеміў, што яна чула нашу з жонкай беларускую гаворку і прыняла нас за расейцаў — за «русаў», як кажуць чэхі. Зрэшты, русамі яны называюць і беларусаў з украінцамі. I тут мяне заела і я вырашыў даць ёй навуку.
— Вы, відаць, прынялі нас за расейцаў. Але мы літоўцы...
Гэта было няшчыра, але і маніў я ня моцна, бо сапраўды лічу сябе ліцьвінам і свой народ — ліцьвінскім. He падабаецца мне расейскі варыянт нашай назвы і канец. He згаджуся нават і з тымі, хто кажа, што за Беларусь ужо памерлі тысячы патрыётаў і што гэтая назва ўжо выпакутаваная нашым народам. Хай сабе — але яна пазбаўляе нас спадчыны і гісторыі, найперш у вачах сьвету, але і ва ўласных таксама. Пакуль яшчэ будуць напісаныя і перакладзеныя на заходнія мо-
вы праўдзівыя манаграфіі з сапраўднай гісторыі Беларусі... Дый ці будуць напісаныя наогул...
А чэшка тым часам зьбянтэжылася і працягнула мне прымірэнча руку:
— Прашу прабачэньня. Я так ненавіджу тых расейцаў, такія нахабныя, лезуць усюды, забралі ў нас 20 гадоў жыцьця...
А я ў адказ:
— А я пані руку не падам.
— Што?! Чаму?
— Бо пані кепска выхаваная і малакультурная кабета.
—..!?
— Я таксама ня надта люблю расейцаў. Але вось што скажу. Падчас уварваньня 1968 году ў вас тут загінула некалькі дзясяткаў чалавек... А ведаеце, колькі загінула ад іхных рук у нас — сотні тысяч, можа, мільёны. Я маю непараўнана больш падставаў не любіць расейцаў, але ніколі ніводнаму зь іх не скажу пра гэта у твар. I ведаеце чаму?
— Чаму? — Чэшка ніякавата і пакрыўджана лыпала вачыма, але не адыходзіла, бо зацікавілася маімі словамі.
— Таму што мяне добра выхавалі бацькі... Вы ж ня ведалі, які расеец перад вамі. А гэта мог бы быць унук чалавека, які ў 1968 годзе выйшаў на Красную плошчу у Маскве на дэманстрацыю пратэсту супраць акупацыі Чэхаславаччыны і пасьля быў пасаджаны на 10 гадоў у савецкую турму. Уявіце, як бы вы маглі яго незаслужана пакрыўдзіць. А зь іншага боку, у войску Савецкага Саюзу ў 1968 годзе служылі хлопцы з усіх рэспублік СССР, у тым
ліку і прыбалтыйскіх. I я мог бы быць унукам або сынам літоўца, які страляў у 1968 годзе ў чэхаў... A вы мне падаяце руку... Вам проста не хапае культуры, шаноўная, культуры і выхаваньня...
— Ну ня ведаю, ня ведаю... Ну так... Я хацела...
Але я ўжо гандлярку ня слухаў і пайшоў сабе з высока ўзьнятай галавой.
А прыкрасьць тым часам засталася — і немалая, бо ўсё тое ж я мог бы ёй сказаць, і назваўшыся беларусам. А я вось схаваўся за гістарычную (і сучасную) Літву...
***
А беларусаў у Турэччыне, як заўсёды, няма. Дакладней, можа яны і ёсьць, але іх не чуваць. Хацеў быў напісаць «і не відаць», але якраз гэта было б недакладнасьцю.
Браточкі, вядома, на курорты езьдзяць, але гарадзкога беларуса адрозьніць ад расейца на слых цяжка. Вядома, калі прыслухацца, дык нашы «дз» і «ц» замест мяккіх «д» і «т» распазнаць можна. Але цяжка. А вяскоўцаў або людзей зь меншых беларускіх гарадоў і мястэчак тут няма.
Затое ўбачыць беларусаў можна. Мне, прынамсі, гэта ўдалося. Непадалёк ад нас на пляжы разьмясьцілася група адносна маладых людзей, гадоў па 30-35. Адна з параў была з хлопчыкам гадоў 7-8. Я на кампанію зьвярнуў увагу менавіта таму, што мелі яны ўсе як бы знаёмыя мне твары. Выцягнутыя авальныя твары хлопцаў і прыгожыя менавіта беларускай прыгажосьцю дзяўчаты — адна бялявая, з тонкім і скуластым тварам, другая цёмная з прамым носам і наогул
правільнымі рысамі. Фігуры даволі ладныя, цыбатыя. Мне адразу падумалася, што выгляд, асабліва ў дзяўчат, — крывіцкі. Знаёміцца зь імі мне не хацелася, пагатоў і яны трымаліся пераважна сваёй кампаніі ды з навакольнымі на кантакт ня йшлі. Аднойчы я зьбіраў у прыбоі гладкія каменьчыкі, і каля мяне аказаўся той хлопчык 7-8 гадоў — зацікавіўся маімі пошукамі. Я ў яго і спытаў, адкуль ён.
— Нз Могнлева, — адказаў малы. — А вы?
— А я зь Менску.
— О-го! А я в Мннске был, мне понравнлось, — сказаў хлопчык і пабег расказваць бацькам пра сваё новае знаёмства.
Адгэтуль тая кампанія на нас пазірала зь цікаўнасьцю і нейкай асьцярожнасьцю. А мне з сумам думалася, што амаль нічога ўжо нас ад расейцаў не адрозьнівае. Зьнешні выгляд ня можа быць аргумэнтам, бо сярод саміх расейцаў хапае ўсякай крыві з усёй іх агромністай імпэрыі — сталі расейцамі ў апошнія 200 гадоў і мільёны беларусаў, многія мільёны...
Як нельга і ўпэўнена сказаць, хто па крыві тыя палячкі, што ўчынілі вэрхал на пляжы і пагарджаюць расейцамі — у каторай зь іх бацька ці мама (а можа абодва) з крэсаў...
***
А вакол мяне расейцы, цэлыя натоўпы расейцаў... Ляжу я на пляжы і ў думках зноў апранаю таго або іншага «старэйшага брата» ў форму дзяржбясьпекі з блакітнымі аколкамі на фуражцы або ў форму канвойных войскаў НКВД з аколкамі
чырвонымі. Маё ўяўленьне, бывае, разгараецца ўсё больш і больш, і я сягаю ў мінуўшчыну далей, у XIX стагодзьдзе. Я бачу таго або іншага са сваіх суседзяў, якія разьмякла песьцяцца пад субтрапічным сонцам, — на кані, у казацкай папасе з малінавымі лямпасамі і нагайкай у руцэ — ён бязьлітасна хвошча на галовах бедных беларускіх сялян-уніятаў у зрэб’і, падперазаных вузкімі чырвонымі паясамі. Закрываючы галовы рукамі, мужыкі тым ня менш не саступаюць і не пускаюць на царкоўны падворак аддзел казакоў з праваслаўным папом. Аж пакуль казакі не даюць залп у натоўп і некалькі чалавек падае, а жанчыны пачынаюць галасіць... Які большы зьдзек з нашай гісторыі і з нас саміх можна прыдумаць, чым наяўнасьць у сучаснай Беларусі легальных казацкіх аддзелаў-аб’яднаньняў і нават іхныя спробы патруляваць вуліцы беларускіх местаў...
Я мог бы таксама ўявіць некага з маіх суседзяў у складзе аддзелу Івана Жахлівага, які крывава бярэ Полацак у XVI стагодзьдзі, або ў калмыцка-татарска-расейскім войску Аляксея Міхайлавіча, якое выразае і паліць Менск у стагодзьдзі XVII-ым, або і ў такім жа шматнацыянальным войску Пятра I, якое разбурае Магілёў у XVIII стагодзьдзі...
Зрэшты, я магу ўявіць некага са сваіх суседзяў, напрыклад, вязьнем-лекарам, які дапамагае хвораму беларускаму ўніяцкаму архімандрыту Андрэю Цікоту, што памірае ў ГУЛАГу, або сярод купкі тых, хто на Краснай плошчы ў Маскве пратэставаў супраць акупацыі Чэхаславаччыны. Проста верагоднасьць гэтага нашмат меншая... Нашмат.
Я магу зь імі прыязна размаўляць, магу прагульвацца разам сярод пальмаў цёплымі вечарамі — сярод іх вельмі шмат мілых і прыемных людзей, нават у турэцкіх гатэлях можаш натрапіць на вельмі інтэлігентных, нават рафінаваных прадстаўнікоў суседняга нам народу, зь якімі ёсьць пра што пагаварыць...
Але я ведаю гісторыю, і ніколі яе не забываю, ніколі. Мая памяць — дзьверы майго народу ў несьмяротнасьць.
2007 г.
ЧАЦЬВЁРТЫ РЫМ
«Два Рйма убо падоша, а третйй cmoum, а четвертому не бытй». Старац Філафей, 1511 год, Масква.
Восень 1512 году выдалася ў Вэнэцыянскай рэспубліцы дажджліваю. He спыняліся залевы і ў Падуі, якая ляжыць усяго за 40 кілямэтраў на захад ад Вэнэцыі. 5 лістапада таго году на вузкай вулачцы перад шыкоўным трохпавярховым Палацам дэль Бо (Быка па-нашаму), куды 11 гадоў перад гэтым пераехаў Падуанскі ўнівэрсытэт, адбылося маленькае здарэньне. У той дзень Рада дактароў Мэдычнай калегіі ўнівэрсытэту выслухала і дазволіла беднаму навукоўцу-русіну зь Літвы Францішку Скарыну здаваць экзамэны на годнасьць доктара мэдыцыны і вызваліла яго ад аплаты за іх. Абодва іспыты Скарына, як вядома,
пасьпяхова здаў і званьне доктара атрымаў. А ў той дзень 25-гадовы маладзён быў так узрадаваны рашэньнем Рады Мэдычнай калегіі, што выбег на вуліцу перад Палацам дэль Бо і закружыўся пад дажджом, размахваючы абдзёртым крысьсем старой доктарскай мантыі і падкідаючы ўгару такі ж паношаны доктарскі барэт. Аж на другі ці трэці раз Скарына шпурнуў яго так высока і далёка, што не пасьпеў злавіць. Ён кінуўся падымаць барэт з бруку і ледзьве ня зьбіў з ног маладога італьянца, які трымаў за руку чатырохгадовага хлопчыка. Італьянец незадаволена скрывіўся і нешта прамовіў. Скарына зразумеў, што яму параілі быць больш асьцярожным. Ён папрасіў прабачэньня на лаціне, ня будучы ўпэўнены, што яго зразумеюць, — італьянец быў апрануты як мельнік ці пекар. Так і атрымалася. Італьянец загаварыў пасвойму, але Скарына зразумеў, што яму прабачылі. Ён весела працягнуў руку хлопчыку і паціснуў яго маленькую цёплую далонь. Хлопчык бліснуў вачыма на чужака, усьміхнуўся і зьбянтэжана адвярнуўся...
Такой мне прымроілася сустрэча двух вялікіх людзей эпохі Адраджэньня. Вядома, яна магла быць і зусім іншаю, а больш верагодна, што яе ніколі і не было. Тым ня менш, мне вельмі хочацца, каб яна была і была менавіта такою.
Мельніка (а гэта сапраўды быў падуанскі мельнік) звалі П’етра дэля Гондаля, а ягонага сына — Андрэа ды П’етра. У 1524 годзе, калі яму яшчэ ня споўнілася і 16 гадоў, Андрэа ўцёк ад бацькоў у Вічэнцу і пачаў працаваць у каменячосных і скульптурных майстэрнях. Там ён сышоўся зь вялікім
гуманістам Трысына, атрымаў гуманітарную і прафэсійную адукацыю, зьдзейсьніў падарожжа ў Рым і стаў архітэктарам. Трысына пераканаў Андрэа ўзяць псэўданім Палядыё ў гонар старажытнагрэцкай багіні Атэны Паляды, пазнаёміў яго зь іншымі італьянскімі гуманістамі ды стаў ягоным першым замоўцам.
Палядыё ажаніўся, нарадзіў пяцёх сыноў, падарожнічаў у вядомыя сваёй архітэктурай італьянскія гарады, вывучаў архітэктурныя трактаты Вітрувія і архітэктараў-папярэднікаў XV стагодзьдзя, забудаваў амаль усю Вічэнцу сваімі рэнэсансава-клясыцыстычнымідамамііпалацамі, напісаў шмат кніжак (у тым ліку даў апісаньне рымскіх старажытнасьцяў), разам з сынамі наноў пераклаў «Нататкі аб Гальскай вайне» Юлія Цэзара і стварыў сваю славутую працу «Чатыры кнігі аб архітэктуры». Ён заклаў асновы сучаснай архітэктуры і ўсіх наступных архітэктурных стыляў. Калі ж сказаць агулам і коратка, у часы Рэнэсансу ён стварыў стыль клясыцызм, які праз два стагодзьдзі запанаваў у сьвеце. Палядыё — бацька сучаснай архітэктуры. Як напісаў некалі пра яго расейскі пісьменьнік, майстар падарожнай прозы Пётар Вайль, пры жыцьці Палядыё марыў заваяваць Вэнэцыю (яму там дазволіл і пабудаваць толькі два будынкі), а пасьля сьмерці заваяваў увесь сьвет. I сёньня, пісаў Вайль, рымскія парталы з калёнамі мы сустракаем на ўсёй зямлі, ад правінцыйных гарадкоў Лацінскай Амэрыкі да калгасных клюбаў у сыбірскай глыбінцы Расеі.
Дык вось мне вельмі хочацца, каб прага да ведаў і нязгасны творчы агмень запал іл іся ў душы Паля-
дыё менавітатады.у лістападзе 1512 году, каліяны з бацькам сутыкнуліся на бруку перад Палацам дэль Бо з маладым ліцьвінам і некалькі хвілінаў выслухоўвалі яго ўсхваляваны расповед на амаль незразумелай лацінскай мове пра сваю вялікую радасьць з прычыны допуску да экзамэнаў, а таксама і кароткае апісаньне яго далёкай радзімы — Полаччыны і ўсёй Літвы-Беларусі.
Неяк хочацца і неяк верыцца, што тое, адкуль мы чэрпаем свае творы і натхненьне, добразычліва зірнула тады на абодвух вялікіх гуманістаў і адкрыла перад імі нябесную браму творчай энэргііласкі.
А сёньня, у нашы дні, у Падуанскім унівэрсытэце ёсьць «Заля сарака», дзе на сьценах фрэскавыя партрэты 40 найвялікшых выпускнікоў заснаванай у 1222 годзе альма матэр. На ганаровым другім месцы сярод іх, адразу пасьля Галілеа Галілея — Францішак Скарына...
Агмень Рэнэсансу, які Скарына прынёс у Беларусь, вытварыў у нашай мінуласьці такі глыбокі сьлед, што цяпер ужо ніхто ня мае шанцу сьцерці яго з нашай памяці — ён частка нашай істоты і можа зьнікнуць толькі з нашым фізычным канцом. Я б сказаў нават, што ў часы Рэнэсансу і Рэфармацыі Беларусь для некаторых суседзяў сама стала «Трэцім Рымам»...
I вось дзіва. Запалены некалі Скарынам і Палядыё агмень я нечакана ўбачыў на іншым баку зямлі, за акіянам. Там агеньчык разгарэўся ў полымя...
***
У самалёце кампаніі Air France, які ляціць з Прагі ў Парыж, — большасьць французаў. Беларусу з замашкамі літаратара грэх не паназіраць за прадстаўнікамі адной з самых цывілізаваных нацыяў у сьвеце. Цікава, як выглядаюць і трымаюцца людзі, як паводзяцца стуардэсы, чым кормяць і г. д.
Стуардэсы — стрыманыя і ветлівыя, бяз пыхі. Свабодна пераходзяць на ангельскую, але некаторых праз акцэнт амаль не зразумець — чуецца ўсё ж, што паўтары тысячы гадоў таму французы і немцы збольшага гаварылі на адной мове. Пыхі няма, але ў стрыманай годнасьці можна разгледзець і спакойнае ўсьведамленьне сваёй перавагі над нешматлікімі ў самалёце ўсходнеэўрапейскімі барбарамі. Зрэшты, гэта можа быць і паблажлівасьць прафэсіянала да кліентаў.
Францускія пасажыры збольшага выглядаюць на бізнэсмэнаў сярэдняй рукі. У некаторых на руках «Ролексы». Усе без вынятку чытаюць спартовыя разьдзелы газэтаў. Дагледжаныя твары, адсутнасьць дрэнных пахаў, стрыманая акуратнасьць адзеньня. Але галоўнае ня гэта. Галоўнае — здароўе на тварах. Дзіўным чынам твары ўсіх людзей вакол мяне выпраменьваюць здароўе. Гладкая маладая скура, спакойныя пагляды, трэнаваныя целы — наогул, харошы фізычны тып.
Галоўнае адрозьненьне беларускіх твараў ад францускіх — хваравітасьць або вульгарная паўната. Людзі вакол мяне спакойна выконваюць сваю функцыю — працуюць, нараджаюць і
гадуюць нашчадкаў, кахаюцца. Беларусы робяць тое самае, але неяк бязладна і неспакойна, праз пакуту. Яе і відаць на беларускіх тварах з шэрай скурай. Гэта — вынік гісторыі і культуры, а калі шырэй — беларускай долі-нядолі. Нават калі ня браць геаграфічна дэтэрмінаваную (перадвызначаную) далёкую беларускую мінуласьць, дык успамінаецца мінуласьць блізкая. Напрыклад, пасаджаны ў турму прафэсар Бандажэўскі...
У невялікім падабедзе, пададзеным стуардэсаю, — таксама праява францускай рафінаванасьці: рагу з бакляжанаў, перцу, памідораў і бабоў, тушаныя морапрадукты — так званы «марскі кактэйль» — і надзвычай далікатнае пірожнае.
А калі самалёт сеў — французы не папляскалі пілёту за майстэрства, як гэта робяць чэхі.
***
У самалёце з Парыжу ў Вашынгтон побач са мной сядзеў старэнькі чалавек з сэміцкім тварам. Цераз праход ад яго сядзела пажылая жанчына — таксама сэмітка, чые маршчыны не маглі схаваць надзвычай прыгожага ў маладосьці і годнага твару — прыгажосьць нібыта сышла і разам з тым засталася.Яўпотайлюбаваўсявузкімвысакародным тварам старой з высокім прамым ілбом, запалымі шчокамі і грэцкім носам. I стараўся здагадацца: ці гэта жыды, ці арабы? Вонкава адрозьніць не было як праз абсалютна эўрапейскі выгляд пары. Памалу мы са старым разгаварыліся — у яго была даволі неблагая ангельская. Аказалася, гэта 84гадовы выкладчык Бэйруцкага ўнівэрсытэту пра-
фэсар Марум (ён вымаўляў сваё імя як Morrum), a старая — ягоная жонка.
Прафэсар расказваў шмат цікавага. Ён з гонарам паведаміў, што належыць да адной з найстарэйшых палестынскіх рыма-каталіцкіх сем’яў. Ягоны род быў выгнаны з Палестыны ізраільцянамі і агулам страціў сем вялікіх мураваных дамоў. Ён і ягоная жонка ў канцы 1930-х гадоў былі чэмпіёнамі Палестыны ў тэнісе, у зьмешаным разрадзе сярод юнакоў. Два ягоныя сыны жывуць у ЗША, адзін — найбуйнейшы ў Вашынгтоне дылер аўтамабіляў, другі — прафэсар вашынгтонскага Лібанскага ўнівэрсытэту.
Я скарыстаў нагоду даведацца пра сытуацыю на Блізкім Усходзе з вуснаў знатнага адукаванага араба-хрысьціяніна. Калі я спытаўся пра Ірак, ён сказаў, што сапраўдная мэта вайны — нафта. Калі ж я спытаўся, чаму 100 гадоў таму ў Сырыі была большасьць хрысьціянаў, а цяпер — большасьць мусульманаў, і чаму тое самае адбылося з арабамі-палестынцамі, ён сказаў, што арабы прымаюць іслам дзеля палітычных матываў — гэта палітычны выбар.
Прафэсар Марум хваліў Вашынгтон і ганіў Нью-Ёрк — казаў, што Вашынгтон больш элітарны горад. «Я маю права на амэрыканскую грын-карту, але не бяру яе — нашто? Мне даволі 5-гадовай візы», — яго словы.
Я расказаў прафэсару, як быў у 1990-я гады ў Рыме на імшы ў арабскай царкве — пахваліў абрад і сьпевы. Ён прыняў камплімэнт як належнае. Наогул, пра Палестыну, арабаў і сваю сям’ю ён расказваў зь відавочным гонарам і смакам — я
адчуў роднасную душу. Мы, беларусы, такія ж непрызнаныя правінцыялы цывілізацыі, яе пасынкі. Пра нас таксама няшмат ведаюць, і мы павінны ўсім і ўсюды даводзіць сваю эўрапейскасьць і падаваць дэталі сваёй «слаўнай мінуўшчыны».
***
Амэрыка з акна самалёта выглядае зусім ня так, як Эўропа. Прынамсі, узьбярэжжа. У Эўропе — дробныя клеткі засеяных палёў і павуціньне дарог паміж частымі вёскамі, мястэчкамі і гарадамі падбіраюцца амаль да самага берагу. У Амэрыцы — дарогі ўздоўж берагу і бясконцыя паселішчы ўздоўж тых дарог. А за тымі прыбярэжнымі палосамі — нейкая пустая зямля. Магчыма, зрэшты, што мне так здалося толькі тады, калі мы ляцелі паўзь бераг Лябрадорскага мора. Магчыма, што курортныя мясьціны Эўропы з самалёта выглядаюць гэтаксама, як і амэрыканскія...
* * *
Амэрыканцы так ганарацца сваім сьцягам, што вешаюць яго ўсюды, дзе можна, і дзе, на маю думку, няможна. Неяк я ехаў аўтобусам з Нью-Ёрку ў Вашынгтон. Узбоч дарогі — будаўнічыя пляцоўкі, на іх шмат будаўнічае тэхнікі. I ці ня кожны мэханізм мае на сабе пачэплены сьцяг. Вось гляджу на He­rnia сярэдняе паміж кранам і забівалкай паляў — пад стралой, фактычна на круку, «горда рэе» брудная хусьцінка, якая некалі была амэрыканскім сьцягам. Прычым пачэпленая наўмысна за два тарцовыя канцы, каб лунала ў паветры, а не вісела. На добры лад гэта можна было б прызнаць і ana-
ганьваньнем нацыянальнай сымболікі... Зрэшты, падумалася мне пазьней, лепш ганарыцца сваім сьцягам так, чым не ганарыцца ім зусім або ганарыцца чужым.
* * *
У Амэрыцы беларусу ўсё на першы погляд чужое. Прыяжджаеш і разумееш, што гэта — іншы сьвет. Навокал — усё іншае. Цалі, футы, фунты, мілі, акры, унцыі, галёны... Замест дарожных знакаў у звыклым нам выглядзе — таблічкі са словамі «One Way» або «Speed Limit»... 3 эўрапейскіх знакаў я ўбачыў толькі чатыры — няма павароту, стоп, праезд забаронены і ўезд забаронены. Астатняе — словамі. Нашто было прыдумляць альтэрнатыву грунтоўна распрацаванай эўрапейскай сыстэме знакаў? Зрэшты, зважаючы на гістарычнае першынство амэрыканцаў у масавым выкарыстаньні аўтамабіляў, зразумела, што альтэрнатыва — ня іхная сыстэма, а нашая.
Дарожныя паліцыянты на скрыжаваньнях трасуцца і вырабляюцца са сьвісткамі на вуснах у нейкім дзіўным афрыканскім танцы — то грабуць да сябе рукамі, пускаючы машыны проста на сябе, то нагінаюцца і матляюць рукою над сабой, пускаючы машыны на паварот. Некаторыя робяць гэта так актыўна і азартна, хутка і са смакам, што ты спыняесься на ходніку і нейкі час глядзіш на гэтае шоў як зачараваны.
На прылаўках ятак і латкоў з гароднінай — дзясяткі нязнаных нам расьлінаў у выглядзе доўгіх рабрыстых гуркоў з вострымі канцамі, тонкія стручкі нібыта фасолі... даўжынёй да
паўмэтра, дзіўная трубкаватая зялёная цыбуля і маладыя парасткі фэнхелю, якія нагадваюць маленькую пэкінскую капусту...
Джэм тут вараць з чырвонага вінаграду. Хлеб пад назвай «Russian Black» немагчыма ўзяць у рот, бо гэта амаль духмяная салодкая булка цёмнакарычневага колеру... Зрэшты, на Брайтане ў НьюЁрку прадаецца сапраўдны «Нарачанскі», толькі боханы ўтрая меншыя.
Бабілён, паўсюль Бабілён. Разрэз вачэй, рысы твару, адценьні скуры, паставы, мовы і дыялекты...
Чайна-таўн у ніжнім Мангатане разросься неймаверна, паглынаючы ўсё новыя і новыя кварталы Даўн-таўну. Мы ішлі па раёне, які на мапах яшчэ называецца «Little Italy» (Малая Італія), але навокал адны герогліфы — усё даўно скуплена кітайцамі... Яны аздабляюць плошчы сваімі нацыянальнымі дэкаратыўнымі аркамі і ставяць там помнікі «Амэрыканцам кітайскага паходжаньня, якія склалі свае галовы ў барацьбе за свабоду» (дакладная цытата з шыльды аднаго такога) — але скульптура выяўляе чамусьці не амэрыканца, хай сабе і кітайскага паходжаньня, але сярэднявечнага кітайскага селяніна ў тыповым халаце і тыповым жа вастраверхім саламяным капелюшы, падвязаным пад барадой... I з касой, што вытыркаецца з-пад капелюша.
Да рэвалюцыі ў Менску была невялікая кітайская калёнія — кітайцы гандлявалі на Ніжнім Рынку нязвыклымі для менчукоў дзіцячымі цацкамі, і ўсе былі ў такіх халатах і з заплеценымі
ў косы валасамі. Пра іх са словаў сваёй маці расказвала мне бабуля.
Паўсюль адчуваецца блізкасьць мора... I ты міжволі думаеш, якую ўсё ж выгаду маюць народы, якія апанавалі некалі ўзьбярэжжы мораў і акіянаў! Асабліва такія думкі прыходзяць у галаву, калі ты стаіш у Нью-Ёрку каля крамы, якая называецца «Жывыя марскія прадукты», а вітрынаю ёй служыць шкляная сьцяна вялікага і глыбокага акварыюму, па дне якога і па галовах адзін аднаго поўзаюць і ходзяць сотні гіганцкіх (да паўмэтра!) амараў і крабаў...
Пра тое ж думаецца і тады, каля сядзіш ў адносна недарагім (у параўнаньні з Эўропай) прыбярэжным рэстаранчыку ў штаце Нью-Джэрзі і рукамі разломваеш канцавіны маладога краба, каб дастаць адтуль далікатнае мяса, якое растае ў роце як жэле...
Адным словам, Амэрыка для нас — іншы сьвет.
***
Вырашылі мы праехацца з Вашынгтону ў НьюЁрк аўтобусам, маўляў, і краіну паглядзім, і нядорага дабярэмся да «сталіцы сьвету». У выніку сапраўды: і навакольлі паглядзелі, і дух прыдарожнай Амэрыкі адчулі, і ў некалькі гарадоў заехалі... Але нечакана ўбачылі мы падчас гэтага чатырохгадзіннага падарожжа і нешта важнейшае. А менавіта — праявы міжрасавага напружаньня, якое, як аказалася, нікуды ня дзелася і пакрыёма тлее ў Амэрыцы надалей. Гэта паказаў скандал, які ўчыніла маладая афра-амэрыканка.
Падчас прыпынку ў Балтымары кіроўца аўтобуса выйшаў, каб пакласьці ў багажнае аддзяленьне валізы новых пасажыраў. Праз хвіліну каля аўтобуса пачаўся дзікі лямант. Крычала чорная маладзіца. Пасьля ў салён увайшлі чатыры новыя пасажыры — тры мужчыны і жанчына, усе за 60 гадоў. Дзьверы зачыніліся, кіроўца праверыў іхныя квіткі, зноў адчыніў дзьверы і выйшаў. Празь нейкі час лямант на вуліцы стаў сьціхаць. Нарэшце ў аўтобус увайшла мурынка, пракрычала ў салён на троху дзіўнай ангельскай мове, што кіроўца апошні падонак, што ён паклаў у кішэню яе білет, сказаў пачакаць, а сам прапусьціў паперадзе яе сямёх (!) пасажыраў, а яна з хворым дзіцём, якое трэба везьці да лекара ў Нью-Ёрк, засталася на вуліцы чакаць; і зрабіў гэта кіроўца, маўляў, толькі таму, што яна — чорная, і хай ён коціцца ў сваю Коста-Рыку... Пракрычаўшы ўсё гэта, мурынка села на адно вольнае месца каля нас. Другое побач зь ёй займала іншая афра-амэрыканка. Яна яшчэ ў Вашынгтоне адмовіла адной белай кабеце на просьбу сесьці каля яе — прабурчэўшы нешта няўцямнае і нахабна легшы на ўсё сядзеньне. I вось калі ў Балтымары здарыўся той канфлікт, Ha­ma суседка ажывілася, устала паглядзець, хто там лямантуе, неяк ухвальна-салідарна пасьмяялася, а калі крыклівая маладзіца ўвайшла, прапусьціла тую зь дзіцём да вакна, а пасьля наогул сышла на месца, дзе звычайна езьдзяць гіды або другія кіроўцы экіпажу.
Дзіцём скандалісткі быў вельмі прыгожы 10гадовы чорны хлопчык з вачыма анёла, з выгляду — вельмі здаровы. Мне, як і ўсім у аўтобусе,
было зразумела, што скандал ягонай маці спатрэбіўся толькі для таго, каб пралезьці ў аўтобус з адным білетам на дваіх з сынам.
Маўклівы лацінаамэрыканец-шафёр з кепскай ангельскай мовай унурыў галаву ў плечы, сеў за стырно і прамаўчаў...
Пра тое ж схаванае міжрасавае напружаньне мне думалася і тады, калі я слухаў развагі сына чалавека, у якога мы гасьцявалі пад Нью-Ёркам. Той хлопец-студэнт абурана разважаў пра сыстэму паступленьня ў ВНУ, якая дае чорным вялікія перавагі. У перакладзе на нашу мову і выкарыстоўваючы бліжэйшыя мне школьныя рэаліі, ягоную прамову можна пераказаць так:
— Чаму я, белы, павінен мець суцэльныя пяцёркі, каб паступіць ва ўнівэрсытэт, а чорнаму дастаткова троек?
Я, вядома, не нагадваў яму пра ранейшую расавую сэгрэгацыю і татальную дыскрымінацыю чорных, за якія ён цяпер і плаціць...
* * *
Каб адчуць і зразумець моц і магутнасьць амэрыканскай эканомікі, варта выехаць за горад. У прадмесьцях Нью-Ёрку сканцэнтраваныя марскія склады — неабсяжныя паркінгі эўрапейскіх і амэрыканскіх аўтамабіляў, адны зь якіх толькі што згрузілі з сухавозаў, а іншыя чакаюць адпраўкі ў Эўропу. Паркінгам тым няма канца і краю — наколькі сягае вока, столькі там стаіць розных машын. Ды якіх машын! Кожнаму ўладальніку аўто з Эўропы ў Амэрыцы робіцца
асабліва брыдка ад усьведамленьня, як яго падманваюць і выкарыстоўваюць эўрапейскія маркі...
Усе мы ведаем пра амэрыканскі размах, калі справа тычыцца аўтамабіля. Яны любяць велізарныя і зручныя машыны зь вельмі моцнымі маторамі. Такія і робяць. Там амаль ніхто ня ведае, што такое дызэль, а кошт на бэнзін і сёньня, у часы крызісу, шакаваў бы сваёй мізэрнасьцю менскага кіроўцу — людзі заліваюць поўныя бакі вялізных джыпаў за 25 даляраў!
Амэрыканскі рынак аўтамабіляў — найвялікшы ў сьвеце. Яны самі робяць велізарную колькасьць аўто, іх завальваюць сваімі мадэлямі японцы, карэйцы і эўрапейцы. Прычым азіяты пастаўляюць у Амэрыку такія мадэлі, якіх у Эўропе ня ўбачыш — я столькі нагледзеўся спартовых купэ і кабрыялетаў, а таксама звычайных і люксусных сэданаў ад «Нісану» і яго дарагой маркі «Інфініты», ад «Таёты» і «Мазды», што нават сфатаграфаваўшы некаторыя, не магу цяпер успомніць іхныя абрысы...
Для Эўропы матор аб’ёмам 1,8 літру даволі звыклая зьява, у Амэрыцы вы такога ня знойдзеце. Там «Мэрсэдэс» клясы С пачынае прадавацца ад 3 літраў. На дарогах езьдзяць «Мэрсэдэсы» клясы Е і BMW пятай сэрыі з 5-літровымі маторамі, і гэта — звычайная рэч.
Каб заняць месца на такім рынку, эўрапейскія вытворцы ідуць на вялікія страты. Цяпер «Фальксваген-Джэту» ў Празе прадаюць за 2530 тысяч даляраў, а ў Амэрыцы аналяг са значна мацнейшым маторам — за 15 тысяч! Тое самае і з даражэйшымі эўрапейскімі маркамі. I вось гледзячы на ўсю гэтую аўтамабільную раскошу, ты
разумееш, што гэта робіцца тваім коштам. Ты там, у сваёй Эўропе, плаціш двайныя грошы за тое, на што амэрыканцы нават не паглядзелі б.
Я спрабаваў гаварыць пра гэта з амэрыканцамі — сьмяюцца, кажуць, нашто мне за такія грошы ваш «Мэрсэдэс»? Я за такую суму сабе «Кадылак» куплю... Іншымі словамі (і ў гэта цяжка паверыць), найлепшыя эўрапейскія маркі — далёка ня самае лепшае і ня самае прэстыжнае, на чым езьдзяць у Амэрыцы. I ў гэтым яна таксама — іншы сьвет.
А магутнасьць іх эканомікі адчуваецца і на дарогах, славутых гайвэях. Пры вялікіх гарадах 12, 18 і нават 24 паласы — ня рэдкасьць. Я ехаў 18-палосным аўтабанам і дзівіўся акурат гэтаму відавочнаму ўвасабленьню амэрыканскай магутнасьці — 9 палос у адзін бок, 9 у іншы. Кожныя тры паласы аддзеленыя разьдзяляльным бэтонным плотам. I нясуцца па іх нязвыклыя нам амэрыканскія фуры з даўгімі капотамі і пакойчыкамі для адпачынку кіроўцаў ззаду кабінаў. Бясконцы рух, незьлічоная колькасьць машын, грузавых і асабовых.
А я еду гайвэем і думаю, што мы ўсе цяпер — закладнікі вялікага бізнэсу. Што ён з намі толькі ня робіць? Раней лядоўня магла працаваць 20 гадоў, а цяпер ледзьве вытрымлівае 10. Абазнаныя сьцьвярджаюць, што ў 1990-я гады час жыцьця бытавой тэхнікі і аўтамабіляў пачалі разьлічваць на 10 гадоў, а цяпер наогул — на 5-7. Сябарінжынэр мне кажа: «Не купляй «Audi», у іх падвес алюмініевы». Пачынаю шукаць інфармацыю ў інтэрнэце і даведваюся, што ў BMW пярэдні падвес — таксама з алюмінію! Яны ўсё могуць
разьлічыць паводле трываласьці матэрыялаў — колькі вытрымае жалеза, колькі алюмін, і колькі яны заробяць на дадаткова закупленых запасных частках. Сябар-бізнэсмэн мне патлумачыў: за апошнія 20 гадоў да кіраўніцтва ўсіх буйных міжнародных фірмаў прыйшлі фінансісты, банкіры. Інжынэры і працоўная этыка Нямеччыны засталіся ў мінуласьці. Цяпер мэтай сталі толькі грошы. Усе карыстаюцца напрацаваным іміджам, каб прадаць нам усё горшы і горшы якасьцю тавар. Плаціце грошы! I паспрабуйце знайсьці цяпер у Кардэна рэчы з натуральных валокнаў!
На Захадзе паміраюць' рамонтныя майстэрні! Ніхто ўжо нічога не рамантуе, у лепшым выпадку мяняюць цэлыя вузлы за немалыя грошы. Агулам кажучы, ужо лепш купляць новую рэч, чым рамантаваць старую. На ціхай праскай ускраіне, дзе я жыву, яшчэ захавалася маленькая прыватная майстэрня побытавай электронікі, якой валодае вельмі і вельмі ўжо немаладая чэская пара — яна адміністратарка, ён майстар. Для кліентаў робяць выгляд, што зусім яны і ня муж з жонкай, але калегі ў працы, і амаль за ўсё бяруць адну і тую ж цану — 300 чэскіх корунаў (17 даляраў), што на праскія ўмовы — вельмі танна.
Банкі ўзялі ўсіх у палон гіпатэкамі. Некалі фірмы будавалі і прадавалі дамы рэальным коштам, за рэальны прыбытак і былі задаволеныя. Шмат гадоў дамы ў Эўропе і Амэрыцы каштавалі па 100 тысяч даляраў. Але прыйшлі набітыя вольнымі грашыма банкі (рыхтык біблейскія зьмеіспакушальнікі) і сказалі: «А што вы прадаяце дамы так танна? I чаму вашыя праекты такія сьціплыя —
па 10-15 дамоў? Будуйце адразу паселішчы па 100 дамоў. Зараджайце вышэй, мы вам пазычым грошы на праекты на выгадных умовах, а вы за гэта прапануйце нашу гіпатэку сваім пакупнікам». Банк зацікаўлены выгадна «прыстроіць» грошы, каб яму выплачвалі пазыкі ня 5-10 гадоў, a 20-30. Банк нічога ня траціць, бо паводле ўмоваў пазыкі купленыя ў дэвэлопэра дамы тут жа пераходзяць у заклад да банку. Так і ўзьнікла заганнае кола, бо 30 гадоў усё і ва ўсіх добра быць ня можа — нехта страціць працу, нехта захварэе, страціць блізкага, зап’е, загіне ў аварыі і гэтак далей. А калі і было б асабіста ў вас усё добра, дык эканамісты ведаюць дакладна, што 30 гадоў запар ня можа быць стабільнасьці ў эканоміцы — яна якраз разьвіваецца цыклічна, і цыклі гэтыя значна карацейшыя за 30 гадоў. Зь цягам часу адмоваў плаціць за крэдыты ўсё болей, і пачынаецца крызіс. А банкі яшчэ і прадаюць гіпатэкі адзін аднаму па некалькі разоў, каб друкаваць і друкаваць каштоўныя паперы і рабіць грошы літаральна з паветра...
Божа! Няўжо я раблюся сацыялістам? Зрэшты, прычым тут сацыялізм? Значна больш дарэчы тут гаварыць пра маральную (дакладней, немаральную) прыроду сёньняшняй эканомікі і жыцьця наогул. У XVI стагодзьдзі мэтай кожнага бізнэсмэна — купца або рамесьніка — было ўласнае багацьце і дабрабыт. Як толькі ён яго дасягаў, дык тут жа сыходзіўзь бізнэсу і вызваляў месца іншаму. Цяперашнія ж кампаніі сталі інструмэнтамі не для дасягненьня асабістага дабрабыту ўладальнікаў, але сродкам ды інструмэнтам зарабляць грошы дзеля грошай. Сёньня ўжо грошы наогул робяць
самі сябе і вельмі часта — зь нічога, з папераў, з паветра.
Я ўсё больш і больш разумею, што мы ўсе, простыя людзі, — закладнікі, мы трапілі ў палон, у новае рабства, мы ўсе рабы спажывецкай цывілізацыі і вялікага бізнэсу. 3 намі робяць што хочуць. А мы толькі плацім, плацім і плацім.
Цёмныя бакі заганнай чалавечай натуры працялі ўсю сучасную эканоміку, таму сёньня кліентаў падманваюць нават у Нямеччыне, дзе яшчэ 15-20 гадоў таму ндват уявіць такое было немагчыма. Каб абараніцца ад нядобрасумленных інжынэраў, лекараў, аўтамэханікаў, сантэхнікаў і будаўнікоў — беднаму чалавеку сёньня трэба самому быць інжынэрам, лекарам, аўтамэханікам, сантэхнікам, будаўніком etc. А быць імі ўсе і адначасова ня могуць.
Таму я, едучы амэрыканскім гайвэем (зрэшты, як і заўсёды ў апошнія гады), болей думаю не пра сацыялізм, а пра культуру і мараль, пра веру, ад якой Захад ужо, на жаль, амаль адмовіўся. Амаль ніхто ўжо не разумее, што вера — гэта частка культуры...
Хоць і блізкія да сацыялізму нямецкая або швэдзкая мадэлі мяне таксама прывабліваюць.
***
Як бы там ні жартавалі наконт амэрыканскага бескультур’я і «ўсіх чатырох ног, якія амэрыканцы кладуць на стол», Амэрыка — краіна культурная. I, як у сапраўды культурнай краіне, тут у сталіцы можна бачыць па два помнікі на адным пляцы — я для сябе некалі вызначыў такі крытэр. Калі па-
мятаюць сваю гісторыю, ушаноўваюць яе, і калі помнікам становіцца цесна на пляцах гарадоў — значыць, з культурай у краіне ўсё ў парадку. Такая сытуацыя ў многіх эўрапейскіх краінах, і тое ж я ўбачыў у Вашынгтоне.
Апрача неверагоднай колькасьці помнікаў, у Вашынгтоне кідаецца ў вочы вялікая колькасьць мэмарыялаў і мэмарыяльных музэяў. Ёсьць там мэмарыялы найбольш вядомых прэзыдэнтаў, такіх, як Джордж Вашынгтон, Томас Джэфэрсан, Абрагам Лінкальн і Франклін Дэлана Рузвэльт. Ёсьць мэмарыялы войнаў — Другой сусьветнай, Карэйскай і Віетнамскай — і нават помнікімэмарыялы амэрыканска-гішпанскай вайне 1898 году і кампаніі на Філіпінах 1899-1902 гадоў. Ёсьць мэмарыялы асобных бітваў, напрыклад, бітвы ля Івадзімы, ён жа мэмарыял Корпусу марской пяхоты. Некаторыя назвы на мэмарыяльных будынках гучаць для нашага вуха даволі дзіўна — мэмарыял Дачок амэрыканскай рэвалюцыі або Маці амэрыканскай залатой зоркі (што насамрэч азначае арганізацыю мацярок сыноў і дачок, якія загінулі на службе Злучаным Штатам).
Але найболей уражвае ўсё ж колькасьць помнікаў. Ёсьць чатыры гіганцкія скульптуры бізонаў, якія жылі пры пачатку асваеньня Паўночнай Амэрыкі, ёсьць помнік афрыканскаму слану. На фантане памяці адмірала Дзюпона ёсьць помнікі-скульптуры Ветру, Мора і Зорак. Ёсьць процьма помнікаў замежным культурным і дзяржаўным дзеячам, вайскоўцам. Я бачыў помнікі Тарасу Шаўчэнку, Аляксандру Пушкіну, харвацкаму скульптару Івану Мэштравічу, чэска-
му прэзыдэнту Томашу Масарыку, індыйцу Магатму Гандзі, польскаму генэралу Казімежу Пуласкаму, спольшчанаму беларусу, генэралу трох арміяў Тадэвушу Касьцюшку і многім іншым. Ёсьць там нават Алея расейскіх паэтаў і Мэмарыяльная паляна расейскіх кампазытараў зь дзясяткамі пэрсанальных і групавых памятных знакаў.
Ну а помнікаў уласна амэрыканцам — наогул не зьлічыць.
Культурны народ, што тут скажаш.
*** •
Але ёсьць назіраньне значна важнейшае.
Калі вы паблукаеце па Вашынгтоне ў ваколіцах Белага Дому, а пасьля пройдзецеся па Пэнсыльванія-авэню да Капітолія або і проста пашпацыруеце па прылеглых да цэнтру кварталах старой гарадзкой забудовы, вы раптам зразумее-це, у чым тут рэч. Калёны! Навокал сотні, тысячы калёнаў! Велічныя і маленькія, круглыя і квадратныя, на портыках і парталах, на фасадах і вокнах вялікіх і малых будынкаў, на пампэзных мармуровых урадавых гмахах і на сьціплых жылых дамках, так званых сыты-гаўзах.
I тады вы зразумееце, куды трапілі. Гэта — каралеўства клясыцызму, яго велічная сталіца, яго новая магутная мэтраполія. Пабудаваны ў XVIIIXIX стагодзьдзях Вашынгтон стаў велічным помнікам палядыянству, магутным спадкаемцам клясычных традыцыяў эўрапейскай архітэктуры.
I вось іду я па Вашынгтоне XXI стагодзьдзя, гляджу на ўсе гэтыя бясконцыя мутулы і дэн-
тыкулы, канэлюры, стылябаты, эхіны і абакі, на архітравы, фасцыі, трыгліфы і мэтопы... і разумею, што гэта ня проста дарычны ордэр — гэта РЫМСКІ дарычны ордэр, і яго тут безьліч. I ўсё у добрых старых прапорцыях, дысцыплінавана і строга, без эклектыкі і калхозу...
Зрэшты, даволі тут і іншых ордэраў, але і рымляне, як вядома, карысталіся ўсімі грэцкімі, дадаючы ў іх свае рысы, або і прыдумляючы новыя, як, напрыклад, кампазытны ордэр, якога ў Вашынгтоне таксама не бракуе. Калі Андрэа Палядыё адраджаў прынцыпы архітэктуры старога Рыму, ён таксама не забываў і пра грэкаў.
Стваральнікі Амэрыкі, бясспрэчна, ведалі, што і для чаго яны будуюць, якую краіну ствараюць і якая сталіца ёй патрэбная. Сам Томас Джэфэрсан быў архітэктарам і перакананым прыхільнікам Андрэа Палядыё, ён збудаваў сабе загарадны дом у палядыянскім стылі, а спраектаваны ім галоўны будынак унівэрсытэту Вірджыніі — славутая палядыянская ратонда — унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Ды нават галоўны помнік сталіцы ЗША — Белы дом — збудаваны архітэктарам Джэймсам Хобанам у 1800 годзе таксама ў стылі чыстага палядыянства.
I вось стаю я ў цэнтры Вашынгтону і ўспамінаю формулу «Масква — трэці Рым, а чацьвёртаму не бываць». Памыліўся старац Філафей, памыліўся. Прычым двойчы, нават тройчы.
Па-першае, памыліўся Філафей наконт таго, што «чацьвёртаму не бываць». Я вось стаю цяпер у Рыме чацьвёртым і разумею гэта ўсёй сваёй істотай, да пранізьлівага і пякучага адчуваньня
свайго адкрыцьця. Вось ён — новы Рым, вакол мяне. Вось яны — шырокія прамэнады, форумы, фантаны, помнікі, мэмарыялы, стэлы і калёны, вось яны — будынкі дзяржаўных установаў і шараговых рымлянаў у клясычным рымскім стылі з калёнамі або пілястрамі сьціплага дарычнага або янічнага ордэру. I вось ён, новы Рым зь яго сусьветным уплывам і вагой — адзіная на сёньня ў сьвеце імпэрыя ўплыву. Наймацнейшая ў вайсковым і эканамічным сэнсе краіна сьвету. Вайсковы бюджэт новых рымлянаў большы за вайсковыя бюджэты ўсіх астатніх краінаў плянэты разам узятых. Параўнацца зь іх эканомікай яшчэ доўга ніхто ня зможа.
Па-другое, памыліўся Філафей наконт свайго «трэцяга Рыму» культурна-сацыяльна. Насамрэч «Трэці Рым» так і ня стаў Рымам — ён застаўся сканцэнтраваным на грэцкай артадоксіі, навязваючы яе суседзям... Першы ж Рым пакідаў ускраінам іх веру. Дый наогул, каб быць новым Рымам, трэба быць ягоным спадкаемцам ва ўсіх сэнсах, у тым ліку і ў грамадзкім ладзе, мастацтве, архітэктуры. У старым Рыме для грамадзянаў была дэмакратыя, а ці была яна хоць некал і ў Масковіі або пазьнейшай Расеі? I што наогул узяў у старога Рыму «Рым трэці»? Бізантыйскія цэрквы? Нават гэтую не зусім рымскую традыцыю ён ня змог захаваць — ад XVI стагодзьдзя памалу-патроху ў Расеі пачалі будаваць мячэты з крыжамі... Ясна, што ў Маскве за апошнія стагодзьдзі пасьпелі збудаваць нямала будынкаў у клясычных формах, якія дайшлі да нашага часу. Але ў строгім сэнсе архітэктурная Масква не ўсьвядоміла сябе
пераемніцай Рыму — Кітай-горад і праваслаўныя мячэты не дазволілі.
Архітэктура наогул беспамылкова сьведчыць пра каштоўнасьці таго або іншага рэжыму, пра яго культурныя прыхільнасьці і алюзіі, пра яго памкненьні. Архітэктура Масквы не дае дастаткова падставаў сьцьвярджаць, што Масква стала пераемніцай Рыму.
А вось Санкт-Пецярбург, бясспрэчна, быў у значнай ступені пераемнікам клясычных рымскіх архітэктурных традыцыяў, але і будавалі яго італьянцы, і сам ён стаў ня існасьцю, а ўсяго толькі зьнешнім і штучным фасадам бізантыйскай Масковіі, якая ўрэшце паўстала супраць яго ў 1917 годзе і вярнула сталіцу ў Маскву.
I па-трэцяе, памыліўся манах канфэсійна. Зразумела, сёньня наогул мала хто ведае пра каталіцка-праваслаўныя дачыненьні і карані гэтых дачыненьняў. Ня кажучы ўжо пра тое, што грэкі называлі і называюць сваю царкву «КаОоХікг)» (Каталіцкаю), а католікі яшчэ на Трыдэнцкім саборы 1545 году прынялі Сымбаль веры, у якім акрэсьлілі сваю веру як «веру праваслаўных»...
Трэцяя памылка Філафея зусім нечаканая: новы Рым — неправаслаўны. Ён пратэстанцкакаталіцкі (католікаў у Штатах ужо больш за 60 мільёнаў) і даволі пурытанскі (з выняткам некаторых гарадзкіх анкляваў). I да эўрапейскага «паліткарэктнага» распаду новым рымлянам яшчэ даволі далёка. Мы памылкова глядзім на амэрыканскія гарады, дзе ўжо навідавоку прыкметы ня толькі мультыкультуралізму, але і культурнага заняпаду і нават распаду, але ж новыя
рымляне жывуць пераважна ў невялікіх гарадках правінцыйнай Амэрыкі. А там — ня тое што кітайца, там нават чорнага сустрэць цяжка. Дарогаю адмовы ад сваіх духоўных і культурных традыцыяў Эўропа ідзе далёка паперадзе новых рымлянаў...
Так што — бываць чацьвёртаму Рыму, бываць...
А вось ці будзе Рым пяты? Падазраю, што будзе. Зрэшты, залежыць ад таго, хто захопіць сьвет — арабы ці кітайцы. Наша клясыка можа прарасьці і ў мусульманстве, а вось кітайцы маюць клясыку сваю... Але гэта будзе ўжо нй наша гісторыя...
2006-2011 гг.
ПАМЫЛКА ТАКСІСТА
Падчас аднаго з падарожжаў у Амэрыку са мной і маёй жонкай здарылася сэрыя прыгодаў, перажываць якія было вельмі непрыемна і стрэсава, але пра якія цяпер мы ніколі не забудзем.
Было гэта ў чэрвені 2008 году. Мы своечасова прыехалі ў праскі аэрапорт, зарэгістраваліся, здалі багаж, прайшлі памежны кантроль і селі ў адпаведнай залі чакаць пасадкі. Вось тут усё і пачалося. Надышоў час вылету, пасьля прайшла яшчэ цэлая гадзіна, а пасадку ўсё не абвяшчалі. Я з трывогай пытаўся ў пэрсаналу, мне сказалі, што ў аэрапорце, дзе мы робім перасадку, — у Франкфурце-наМайне — зламаліся адначасова ўсе кампутары. На мае нараканьні, што мы спозьнімся на свой рэйс у Амэрыку, супрацоўнік аэрапорту толькі сьцепануў плячом.
Урэшце зь дзвюхгадзінным спазьненьнем мы ў Франкфурт вылецелі. I, натуральна, на свой самалёт у Вашынгтон спазьніліся. У аэрапорце Франкфурту Ў той дзень быў сапраўдны транспартны каляпс. Тысячы людзей з валізамі бегалі па ўсім будынку ўзад-уперад, утваралі імправізаваныя чэргі, заторы і праводзілі мітынгі, усе разам крычалі, скардзіліся і некага пра нешта прасілі. Спаміж гэтых людзей бегалі супрацоўнікі аэрапорту, намагаючыся ўпарадкаваць хаос і хоць неяк дапамагчы людзям.
Мы прайшлі памежны кантроль і дзе подбегам, а дзе і ледзь не «паўзком» дабраліся да цэнтру абслугоўваньня транзытных пасажыраў, дзе ў некалькіх вялізных чэргах стаялі сотні, а можа і тысячы людзей. Прастаяўшы ў чарзе гадзіну, я пакінуў там жонку, а сам стаў рабіць намаганьні прабіцца бліжэй да каго-небудзь з супрацоўнікаў цэнтру. Калі мне гэта амаль удалося і я прыладзіўся чацьвёртым-пятым перад стойкай у іншую чаргу, я раптам сустрэўся вачыма з супрацоўнікам аэрапорту, які прабіваўся ў натоўпе, час ад часу зьвяртаючыся да некага з кароткай размовай. Той маладзён праціснуўся да мяне і спытаў, куды я лячу. Даведаўшыся, ён узяў мяне пад руку, адвёў убок ад чаргі і прапанаваў пачакаць. Хвілін праз 5-10 ён зьявіўся зноў і сказаў, што можа адправіць нас у Вашынгтон празь Лёндан — гэта адзіная на сёньня магчымасьць, інакш нам давядзецца начаваць у Франкфурце. Я, натуральна, згадзіўся і ўзяў у яго білеты.
Зноў мы прабіваліся праз натоўп, праходзілі памежны кантроль, шукалі свае «вароты» і, на-
рэшце, апынуліся ў самалёце. Самалёт ад’ехаў ад будынку аэрапорту, нібыта кіруючыся на ўзьлёт, і спыніўся. I так, пасярод лётнага поля, прастаяў... дзьве гадзіны. I толькі пасьля гэтага ўзьляцеў. Экіпаж нам нічога не тлумачыў. Усе былі дашчэнту знэрваваныя — і пасажыры, і стуардэсы.
У Лёндане фантастыка працягвалася. Нас не выпускалі з самалёту, пасьля амаль гадзіну вазілі ў аўтобусе паміж будынкамі аграмаднага лётнішча Гітраў, пасьля мы блукалі і бегалі ўнутры яго неабсяжных карпусоў, шукаючы «вароты» сваёй пасадкі на рэйс у Вашынгтон. Калі ж мы іх знайшлі, дзяўчаты, што рэгістравалі пасажыраў на той рэйс, толькі разьвялі рукамі — прабачце, маўляў, it’s too late, вы спазьніліся, да адлёту паўгадзіны, а пасадка на рэйсы ў Амэрыку заканчваецца за дзьве гадзіны. Ніякія просьбы і тлумачэньні наконт краху кампутараў у Франкфурце станоўчага выніку ня мелі.
Ушчэнт знэрваваныя, у роспачы, мы пацягнуліся кілямэтровымі калідорамі Гітраў паводле паказальнікаў да прадстаўніцтва нямецкай авіякампаніі Люфтганза, рэйсам якой мы ляцелі ў Амэрыку. I тут нас чакала новая непераадольная перашкода. Аказалася, што прадстаўніцтва Люфтганзы знаходзіцца... па той бок брытанскай мяжы. Мы былі ў транзытнай зоне аэрапорту, а прадстаўніцтва нашай авіякампаніі — ужо ў Лёндане, на брытанскай зямлі. Дарогу нам перагарадзіў брытанскі памежнік...
Пачалі мы яму тлумачыць сытуацыю, расказалі пра свае пакуты, пра свае мэты ў Амэрыцы і нават пра свае хваробы. Афіцэр слухаў нас хвілін
10-15, задаваў пытаньні, жартаваў, распытваў пра Беларусь і Чэхію, а пасьля папрасіў пашпарты і зьнік. Агулам мы мелі ўражаньне, што размаўляў ён з намі прыязна... Так і аказалася. Афіцэр зьявіўся праз 10 хвілін, разгарнуў нашыя пашпарты, паказаў нам 24-гадзінныя брытанскія візы і сказаў:
— Калі ласка, вітаем у Злучаным Каралеўстве...
Гэта была першая радасная хвіліна ў тым цяжкім нэрвовым дні, які ўжо памалу пачынаў хіліцца да ночы...
У прадстаўніцтве Люфтганзы мілавідная кабета зьвярнула ўвагу на н-аш акцэнт і спыталася, адкуль мы. Атрымаўшы адказ, яна раптам перайшла на чыстую расейскую мову і сказала, што яна з Масквы, што некалі прыехала сюды вучыць мову, выйшла замуж за брытанца, нарадзіла дачку, пасьля разьвялася, цяпер вось працуе ў Люфтганзе і вельмі любіць беларусаў, маўляў, які рускі ня любіць беларуса, мы ж амаль адно і тое і г. д. Мы пярэчыць ня сталі. Мы былі радыя. У размове з расейкай мы зразумелі, што маладзён у Франкфурце добра выканаў сваю працу — ён зьменшыў нагрузку на транзытныя гатэлі франкфурцкага аэрапорту, іншымі словамі, ён цудоўна ведаў, што мы ў Лёндане на самалёт да Вашынгтону не пасьпеем, але затое там Люфтганза мае магчымасьць нас пасяліць у гатэлі і накарміць.
Расейка ўзялася нас афармляць і прапанавала тым часам схадзіць у багажнае аддзяленьне пашукаць свайго багажу. Марна паўгадзіны мы дамагаліся сваіх валізаў, самі іх шукалі ў завалах — усё бяз выніку. Валізы нашыя недзе згубіліся.
Расейка супакоіла, сказала, што можна яшчэ будзе паспрабаваць заўтра іх адшукаць, і выдала нам наступныя рэчы: купоны на засяленьне ў гатэль, купоны на вячэру і сьняданак у гатэльнай рэстарацыі, білеты на аўтобус туды і назад, мапу-плян з дарогай да гатэлю і, галоўнае, сумкі-падарункі ад кампаніі для транзытных пасажыраў, якія згубілі свой багаж. У гэтых сумках былі мыла, шампунь, станкі для галеньня, люстры, грабеньчыкі, нажніцы, пілкі для пазногцяў і нават піжамы.
Так мы аказаліся на адзін дзень у Лёндане. Гатэль і яго рэстаран другі раз за той дзень выклікалі ў нас станоўчыя эмоцыі. Ды яшчэ якія! Было надзвычай прыемна правесьці вечар у ангельскім рэстаране з добрымі стравамі — я браў сабе белую рыбу з тушанай салерай, спаржу, кальмараў... Белае віно падавалі выдатнае. Але паехаць на Пікадылі сілаў не хапіла, мы пагулялі ў ваколіцах гатэлю і зваліліся спаць, не надзеўшы нават піжамаў ад Люфтганзы...
Зранку, прыехаўшы ў Гітраў, сваіх валізаў мы так і не знайшлі. Зноў мы былі ў прадстаўніцтве Люфтганзы, зноў пісалі рэклямацыю ў багажным аддзяленьні, а пасьля былі вымушаныя вытрымаць сапраўдны і доўгі допыт ад супрацоўніка бясьпекі авіякампаніі Delta, які рэгістраваў нас на рэйс да Вашынгтону. Найболей яго цікавілі нашы зьніклыя валізы. Ён пытаўся, як, калі і чаму мы іх страцілі, якога колеру яны былі, як называлася фірма, што валізы вырабіла, што ў валізах было і г. д., а таксама хто мы такія, чаму ляцім у Амэрыку, дзе працуем, адкуль паходзім, што мы
робім у Лёндане, як спазьніліся на свой самалёт і так бясконца. Ён затрымаў нас настолькі, што мы, устрывожаныя, баючыся зноў спазьніцца на рэйс, бегма памкнуліся па бясконцых калідорах Гітраў на сваю пасадку. Але і тут нас чакала неспадзяванка. Пры кантролі ручной паклажы і праходзе мэталашукальніка супрацоўнік бясьпекі аэрапорту захацеў праверыць мой ноўтбук на выбуховыя рэчывы. Нас адвялі ўбок, зноў учынілі допыт са складаньнем пратаколу, маўляў, чый кампутар, ці быў апошнія паўгода ў рамонце, ці не перадаваўся за гэты час трэцім асобам, і нарэшце намазалі ноўтбук спэцыяльнай рошчынай, якая мела сыгналізаваць пра выбухоўку.
Гэтая працэдура адняла ў нас яшчэ кавалак такога дарагога нам часу. Мы, натуральна, пабеглі да сваіх варотаў і далучыліся да чаргі на пасадку. Я быў знэрваваны і ўжо парадкам разьятраны бясконцым кантролем і праверкамі. I тут да нас з жонкай у чарзе падышла тоўстая чарнаскурая супрацоўніца бясьпекі амэрыканскай авіякампаніі Delta. Цяпер я ведаю, што яна дзейнічала строга паводле інструкцыі — ім загадана вылучаць устрывожаных, неспакойных пасажыраў і правяраць іх. Але тады я быў проста разьюшаны і пачаў размаўляць зь ёй даволі груба. Нас адвялі ўбок, да вялікага жалезнага стала. Абшукалі асабіста, пасьля вытрасьлі з нашых меншых валізак усе пажыткі, перабралі кожную рэч, зноў распытвалі і запісвалі, хто мы такія, адкуль, куды, чаму, як і г. д. Пакуль афраамэрыканка шнырыла па маіх кішэнях, а я стаяў з расстаўленымі ў бакі рукамі, я пачаў злосна гаварыць па-беларуску:
— Давай, давай, шукай, гэта ж менавіта мы, беларусы, падарвалі вам гандлёвы цэнтар на Мангатане, гэта менавіта мы вырабляем бомбы і арганізоўваем самагубчыя тэрарыстычныя акты ва ўсім сьвеце, добра шукайце, вунь у мяне ў левай кішэні курткі — партатыўная ядзерная бомба... Давай, шукай, гэта ж мы, беларусы, галоўная пагроза сьвету, усё ад нас ідзе, уся небясьпека — ад нас, з Усходняй Эўропы, гэта нас, беларусаў, усе баяцца...
Вольга мяне слухала, твар яе памалу палатнеў... Моцна спалохаўшыся, яна мела рацыю, бо калі б тоўстая афраамэрыканка, што корпалася ў маіх рэчах, зразумела хоць адну з маіх іранічных фразаў, нас бы рэальна арыштавалі, і тады ўжо невядома, ці трапілі б мы ў Амэрыку наогул...
Але абышлося. Урэшце мы спакавалі свае рэчы, купілі за вялікую цану ў аўтамаце пітной вады, каб наталіць стрэсавую смагу, і селі ў самалёт.
Палёт прайшоў нармальна. А ў аэрапорце Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША мы пачалі шукаць страчаныя валізы. Пайшлі ў багажнае аддзяленьне, перагаварылі з супрацоўнікамі, адзін зь якіх аказаўся ўкраінцам, пашукалі свае рэчы сярод тых, што з намі прыляцелі, не знайшлі іх і пайшлі ў адміністрацыю аэрапорту рабіць рэклямацыю. Спэцыяльная супрацоўніца за спэцыяльнай стойкай зноў учыніла нам допыт, запатрабавала дакумэнты і білеты туды і назад, прымусіла напісаць заяву і апісаць валізы, і пасьля гэтых паўгадзінных фармальнасьцяў зірнула ў кампутар і праз 20 сэкундаў сказала:
— Авоечкі, вашы чамаданы ўжо суткі як тут...
Шчасьлівыя, мы і не падумалі адразу, а як гэта ўзгадняецца з правіламі бясьпекі, паводле якіх багаж ня можа вандраваць у паветры асобна ад яго гаспадароў?
Пабег я ў нейкае далёкае спэцыяльнае багажнае аддзяленьне, дзе складаюцца страчаныя валізы, доўга і вельмі пакутліва тлумачыўся з цёткай, якая там працавала, і нарэшце атрымаў ад яе два свае чамаданы. Далей мы селі ў таксоўку і паехалі ў Вашынгтон, які знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад аэрапорту. У таксоўцы мы разважалі, як учора няўдала атрымалася. Ha­ma ласкаваягаспадыня,вашынгтонскаябеларуска А. склікала ў нядзелю мясцовых суайчыньнікаў на барбэкю з нагоды нашага прыезду, а мы ёй пазванілі зь Лёндану і папярэдзілі, што прыляцім толькі ў панядзелак. Барбэкю ў выніку прайшло бяз нас. I вось цяпер мы нарэшце едзем у Вашынгтон. Кілямэтраў за 15 ад аэрапорту мне раптам уздумалася спарадкаваць пашпарты, іншыя дакумэнты і білеты. I тут высьветлілася, што зваротных білетаў на самалёт... няма. Я зразумеў, што мы іх недзе ў аэрапорце згубілі. Давялося пераконваць кіроўцу-індуса ў аграмаднай чалме вяртацца ў аэрапорт.
Зноў я бегаў па тых месцах, дзе мы нядаўна хадзілі, зноў пытаўся ў супрацоўнікаў, ці ня бачылі яны нашых бедных білецікаў... Нарэшце я дайшоў да цёткі, якая нашы валізы знайшла ў кампутары. Білеты аказаліся ў яе, я іх забыў на стойцы перад ёй, калі пабег па чамаданы.
Зноў мы паехалі ў Вашынгтон, дубль два, як кажуць. Індусу, каб пазьбегчы непаразуменьняў, мы
далі ў рукі паперчыну з вашынгтонскім адрасам А. Індус паводзіў сябе вельмі спакойна і ўпэўнена, давёз нас да Вашынгтону, пакружляў троху па вуліцах і высадзіў каля дамка, на які пераканана паказаў:
— Вось ваш дом...
Ён дапамог выгрузіць валізы, узяў грошы, зрабіў выгляд, што не зразумеў маёй просьбы выдаць рахунак, і зьехаў.
Мы агледзеліся вакол, і ўжо ў першыя імгненьні адчулі, як недзе глыбока ў сьвядомасьці заварушыўся чарвячок сумневу — ці туды, куды трэба, мы трапілі. Нам здавалася, што Ha­ma сяброўка, адвакатка ў галіне міжнароднага эканамічнага права, мелася б жыць у больш самавітым жытле, чым тое, што стаяла перад намі. А стаяў перад намі недагледжаны, надзвычай (я б сказаў непрапарцыйна) вузкі двухпавярховы дамок з амаль нефарбаваных дошак — дакладней, некалі ён быў пафарбаваны блакітнай фарбай, але цяпер на сьценах толькі зрэдку дзе можна было бачыць яе рэшткі. Вакол былі троху болын самавітыя будынкі, а гэты спаміж іх выглядаў на вясковую хатку, дзе даўно ніхто не жыве.
У нас была дамова з А., што яна пакіне ключ пад дыванком на ганку. Яна таксама нас папярэдзіла, што ў доме можа знаходзіцца яе прыбіральніца, мэксыканка Джулія.
Падвёзшы валізы да ганку, мы пашукалі ключ пад сьцёртым дыванком. Ключа не было. Мы агледзеліся вакол. Справа ад нізкага драўлянага ганку стаяў вялізарны гліняны кветнік, ня менш за мэтар у вышыню, з пасохлымі калівамі былых
кветак. Падумаўшы, мы вырашылі пашукаць ключа пад кветнікам. Калі я яго нахіліў, мы ўбачылі... чарвякоў, і на гэты раз ужо не чарвякоў сумневу, але рэальных такіх, чырвоненькіх, якія валтузіліся ў гліне спаміж бялясых парасткаў травы... Было ясна, што кветнік шмат часу ніхто не кранаў. Але дзіва! Ключ там быў... Паколькі кветнік трымаў я, то забраць уплюшчаны ў мокрую гліну сярод чарвякоў ключ мусіла мая бедная жонка.
Ключ падышоў, мы адамкнулі дзьверы, пачалі іх адчыняць, і тут... У шчыліну прасунулася пыса вялізарнай аўчаркі. Мы спалохана дзьверы зачынілі і пачулі злы сабачы басавіты брэх. Гэта была навіна! Аказваецца, А. мае сабаку — пра гэта яна нам нічога не казала. Мы вырашылі пазваніць — магчыма, прыбіральшчыца цяпер у доме і дасьць рады сабаку. Па часе дзьверы сапраўды пачалі адчыняцца, зноў у шчыліну быў сунуўся сабака, але пасьля яго нехта адцягнуў і ў дзьвярах зьявілася дзяўчына гадоў 25-ці. Мы з палёгкай уздыхнулі. Адбыўся такі дыялёг:
— Адкуль у вас ключ?
— Мы знайшлі яго пад кветнікам.
Дзе?
— Пад кветнікам, зьлева ад ганку...
I далей, са словамі: «Вітаю, мы прыляцелі з Прагі і будзем тут пару дзён жыць...», я падхапіў валізы, і мы ўвайшлі ў дом. Дзяўчына зьбянтэжана прапусьціла нас, але яе заклапочаны выгляд сьведчыў, што яна нас не чакала. Сабака напружана падбрэхваў і кідаўся нас абнюхаць. На шчасьце, дзяўчына яго трымала моцна. Мы спыталіся, ці дома А. — яна сказала, што не; мы спыталіся,
ці яна Джулія — яна зноў сказала, што не; мы спыталіся, ці яна з Мэксыкі — і яна зноў адказала, што не... Тады, стоячы ў невялікім перадпакоі, я раптам сьцяміў, што дзяўчына гаворыць на добрай амэрыканскай ангельскай мове і зусім не падобная да мэксыканкі. Тады жонка дадумалася спытацца, ці наш гэта адрас, і паказала паперку з адрасам A. I дзяўчына зноў адказала, што не. I тут мы ўсе зарагаталі. Аказалася, што гэта студэнтка мясцовага ўнівэрсытэту, якая яшчэ зь дзьвюма сяброўкамі здымае гэты закінуты дом на ўскраіне Вашынгтону. Яна правяла нас у пакой на першым паверсе і паказала на мапе ў інтэрнэце, дзе знаходзімся цяпер мы, і дзе знаходзіцца дом А. Аказалася, што індус адвёз нас зусім на іншую вуліцу і знайшоў дом з такім самым нумарам. Наш сапраўдны адрас знаходзіўся болып чым за 10 кілямэтраў адсюль. Дзяўчына дапамагла нам выклікаць новую таксоўку і пагрузіцца ў яе. Мы сьмяяліся і дзівіліся, як яна нас лёгка пусьціла ў дом, а магла ж сьмела выклікаць паліцыю за незаконнае пранікненьне ў чужое жытло...
Па дарозе да А. я думаў, ці не таму мне індус ня даў рахунку, бо ведаў, што прывёз нас не туды? Або ён усё ж проста кепска разумеў па-ангельску і вуліцу зблытаў папраўдзе? У кожным разе, пад дыванком дому А. ключ сапраўды быў, і мы нарэшце дасягнулі сваёй мэты.
Наша ласкавая гаспадыня А. увечары ў панядзелак мусіла арганізаваць другое барбэкю ў наш гонар, на якое прыйшло ўжо значна менш вашынгтонскіх беларусаў, чым на папярэдняе,
нядзельнае, калі мы замест Вашынгтону трапілі ў Лёндан.
Успамінаючы гэтую прыгоду, я заўсёды дзіўлюся нацыянальнаму характару амэрыканцаў — здаецца, гэта самы добразычлівы і кампанейскі народ зь ліку тых, зь якімі мяне зводзіў лёс. Яны могуць лёгка дапамагчы чужому чалавеку, які са сваім ключом уварваўся ў іхны дом, і пасьмяяцца з гэтага. Ня думаю, што дакладна так скончылася б падобная сытуацыя ў Нямеччыне ці Чэхіі... Дый наогул у Эўропе.
I другое, пра што я думаю, успамінаючы свой двухдзённы пералёт у Вашынгтон, — гэта дзівацтвы і падарункі лёсу Магчыма, мы часам проста ня ведаем, за што плацім і за што ня плацім. Іншымі словамі, мы можам так і не даведацца ніколі, ад якіх большых непрыемнасьцяў некалі нас уратавалі нябёсы, паслаўшы непрыемнасьці малыя і, насамрэч, не такія ўжо і непрыемныя...
2008-2012 г.
K A М Я н I
ВЫ Ў ВОСЕНЬСКАЙ ПРАЗЕ
Восень у Празе беларус мог бы назваць бабіным летам... Павуціньне лётае ня тыдзень-два, а цэлы верасень і яшчэ палову кастрычніка. Сонца цёплае, дажджоў мала, толькі ночы стаюцца халаднейшыя — сапраўднае цяпло прыходзіць пасьля паўдня, а перад захадам зноў халаднее.
Увосень вы зьлёгку сумуеце па страчаным і перажытым, таму жоўтае лісьце — якраз пад настрой. Думкі міжволі складаюцца ў верш:
Жоўты ліст трымціць на падваконьні, Ночы набрынялі халадамі.
Што раней прысьпешвае сутоньне Белы дзень даўгімі вечарамі.
Залатая восень ранкі з просіньню! Прозалаць і прочырвань на дрэвах.
I душа мая гамоніць з восеньню, Што прынесла сум неадбалелы.
Ні аб чым і ні аб кім сумуюць Дождж у парку, клёкат жураўліны. I міжволі я імкнуся думкамі Да нястрачанай, нязнойдзенай Айчыны...
Сумаваць лепш, блукаючы па старых праскіх вулках, і блукаючы на самоце. Блуканьне з гасьцямі ператвараецца ў экскурсію са схаванай калізіяй — ня ўсім блізкае і зразумелае ваша захапленьне мастацтвам і архітэктурай. Большасьці гасьцей Прагі няма розьніцы — нэрвюру яны бачаць ці аркбутан, раманскае вакно-трыфорыюм або рэнэсансавую нішу-эксэдру.
А вам розьніца ёсьць, і вы разумееце, што Прага ў кожнага свая. У турыста яна тлумная і бліскучая, у пражака — звыклая і хуткаплынная, a ў вас гэта агромністы музэй гісторыі эўрапейскай цывілізацыі. Здаецца нават, што праскія камяні ўвосень ажываюць і дазваляюць сябе паслухаць...
I вось надыходзіць сонечны верасьнёўскі дзень. Блакітнае неба прахалоднага ранку абуджае ў душы прадчуваньне сустрэчы з праскай даўніной. I вы выбіраецеся на чарговую вандроўку па старым горадзе — у вас там свае сьцежкі, свае прыпынкі і свой інтарэс.
***
Па дарозе ў стары цэнтар вы абавязкова заедзеце ў Вышаград — альтэрнатыўную рэзыдэнцыю чэскіх каралёў з замкам і гатычным саборам Пятра і Паўла, гісторыя якога сягае ў XI стагодзьдзе.
Побач з саборам — нэкропаль, чэскі нацыянальны пантэон, дзе ад канца XIX стагодзьдзя хавалі выдатных прадстаўнікоў чэскага мастацтва, навукі і палітыкі. Магілы там падпісвалі па-чэску, нягледзячы на татальную германізацыю гораду...
Але гэтым разам вы да пантэону і сабору нават не даходзіце. Вам дастаткова пастаяць побач з раманскай ратондай Сьвятога Марціна, пабудаванай у другой палове XI стагодзьдзя. Ратонда — равесьніца полацкай Сафійкі. Вы даткняцеся рукой да муроўкі, палашчыце нетынкаваную плінфу і камяні і падумаеце пра неміласэрнасьць лёсу, які захаваў адзін храм некранутым, а другому наканаваў быць разбураным чужакамі. У галаву прыходзіць фантастычная думка: у другой палове XI — сярэдзіне XII стагодзьдзяў чэскія каралі жылі якраз на Вышаградзе, і калі Эўфрасіньня Полацкая ехала ў 1167 годзе ў Палестыну, яна цалкам магла наведацца ў Прагу, магла пабачыць гэтую ратонду і нават памаліцца ў ёй...
У Старое Места вы заўсёды едзеце праз Karlovo namesti, Карлаў пляц. Адзін з найпрыгажэйшых будынкаў на ім — гатычная ратуша Новага Места з рэнэсансавымі франтонамі, шыкоўны помнік сярэднявечча. Але вы там спыняцца ня любіце, нешта няўтульнае і нават вусьцішнае ёсьць у навакольлі — можа таму, што раней Карлаў пляц быў Скацінным рынкам з разьніцаю? А можа празь некалькі сярэднявечных трагедыяў, зьвязаных з ратушай Новага Места?
Машыну, як заўсёды, пакінеце на Юнгманавай. Побач на пастамэнце сярод пляцыку сядзіць бронзавы паэт і стваральнік чэскага слоўніка
Ёзэф Юнгман. Гэты помнік — цуд мастацтва і архітэктуры. Ён злучае ў сабе рысы клясыцызму і рамантызму ў абліччы нэарэнэсансавага пастамэнта. Насупраць помніка — брама кляштару меншых братоў францішканаў, або мінарытаў. Якраз мінарыты сёньня валодаюць касьцёлам Панны Марыі Сьнежнай — адным з праскіх гатычных шэдэўраў. Неяк у IV стагодзьдзі Папу Рымскаму ў сьне зьявілася Багародзіца і параіла пабудаваць прыгожы і вялікі храм на тым месцы, дзе ў жніўні выпадзе сьнег. Праз тысячу гадоў пра гэты цуд успомніў чэскі кароль Карл IV і заклаў у 1347 годзе найбольшы храм Прагі. Хацелі, каб ён быў болей за 100 мэтраў даўжынёй, пачалі будаваць з апсыды і сьценаў даўжэзнага галоўнага нэфу, але спыніліся праз паўстаньне гусітаў. Так і застаўся стаяць да сёньня гатычны прэзьбітэрыюм, або, па-нашаму кажучы, апсыда, вышынёй 33 мэтры з 25-мэтровым трох’ярусным алтаром у стылі барока — кавалачак шыкоўнага і незвычайнага храму. Ён меўся пераўзысьці памерам сабор Сьвятога Віта і стаць найвялікшым у Чэскім каралеўстве, але ня стаў.
Гэты храм вы любіце асабліва, бо калі ў нядзелю засьпіце і спозьніцеся на літургію ў сваёй царкве Сьвятога Клімэнта, дык заўсёды ідзяце да францішканаў — у царкве Панны Марыі Сьнежнай можна пачуць найлепшыя ў Празе казаньні вучоных айцоў-мінарытаў. А яшчэ вы любіце глядзець на тамтэйшы алтар. Строгасьць яго рэнэсансавых формаў, простыя вэртыкальныя калёны і шэрагі філёнгаў нагадваюць пра эпоху адраджэньня, але пакручастасьць расьлінных элемэнтаў дэкору
не пакідае сумневу ў часе зьяўленьня гэтага твору царкоўнага мастацтва — другая палова XVII стагодзьдзя, эпоха Барока. Прыблізна ў гэты час зьняволеныя беларускія майстры рэзалі барочныя іканастасы ў Маскве, далучаючы Расею да першага ў яе гісторыі вялікага стылю...
Вы зойдзеце ў храм і гэтым разам, памоліцеся да скульптурнай копіі Люрдзкай Божай Маці, як і ўсе вернікі, дакраняцеся да сьцёртае даланямі нагі Багародзіцы, а пасьля паседзіце на лаве і падумаеце пра закалоты сярэднявечнай Прагі, у якіх бралі ўдзел і беларускія рыцары пад кіраўніцтвам Вітаўтавага пляменьніка Сямёна Карыбута.
У 1419 годзе падчас казаньня ў гэтым саборы паплечнік Яна Гуса Ян Жэліўскі заклікаў парафіянаў скончыць з панаваньнем католікаў у Новым горадзе. Уся пабожная грамада рушыла да Новай ратушы на Скацінным рынку і павыкідала з вокнаў каталіцкіх гарадзкіх чыноўнікаў... Гэтак пачаліся гусіцкія войны і працяглы пэрыяд зацятай міжканфэсійнай барацьбы зь дзясяткамі і сотнямі тысяч ахвяраў. А сам Жэліўскі быў пакараны сьмерцю ў 1422 годзе і пахаваны ў касьцёле Панны Марыі Сьнежнай.
Выкіданьне з вокнаў пасьля паўтаралася. У 1618 годзе чэскія пратэстанты зноў выкінулі з той жа ратушы каталіцкіх чыноўнікаў, распаліўшы полымя Трыццацігадовай вайны. У той час у вашай Беларусі ішла ўсяго толькі мірная літаратурная палеміка паміж уніятамі і антыўніятамі...
Пасьля праз старыя рынкі і вузенькую вулку Мэлянтрыхаву вы прыйдзеце на Старамесцкі пляц. Якраз тут ва ўсёй красе і велічы паўстае
прыгажосьць сярэднявечнай славянскай Прагі. Адзін такі пляц з 20-30 дамамі, каб быў у вашай краіне, мог бы зьмяніць лёс Беларусі і беларусаў...
Усе дамы на ўсходнім, паўднёвым і заходнім баках Старамесцкага пляцу, нягледзячы на пазьнейшыя франтоны і фасады, — раманскія і гатычныя. Ім па 600— 700 гадоў. Асьляпляльная прыгажосьць дэкору, багацьце формаў і аб’ёмаў, раскоша лініяў, размаітае буйства і сынтэтычнае адзінства стыляў... Кожны раз, прыйшоўшы сюды, вы разумееце, што гэты рынак належыць да найпрыгажэйшых у сьвеце.
Вы спыніцеся пасярод пляцу каля Праскага мэрыдыяну, дзе ў сярэднявеччы мяшчане паводле ценю вызначалі час. Вунь шыкоўны раманскагатычны дом у вэнэцыянскім стылі з каменным звонам на сьцяне. Праз гэты звон дом назвалі «U Kamenneho zvonu», там нейкі час пасьля пераезду ў Прагу жыў імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Карл IV.
Калі вы бачыце дах гэтага дому ў форме вэнэцыянскага шатра і яго карункавыя стральчатыя вокны, калі гледзіце на рэнэсансавыя франтоны суседніх купецкіх дамоў і 80-мэтровыя вежы Тынскага сабору Дзевы Марыі, кожная зь якіх упрыгожаная сьпічаком і пінаклямі, вашае сэрца пачынае біцца часьцей і часьцей... Што можа быць саладзейшае за катарсіс, выкліканы высокім мастацтвам!
Магутны позьнегатычны франтон паміж вежамі Тынскага сабору стаў сьведкам чэскіх гістарычных пэрыпэтыяў. Цяпер на ім — статуя Багародзіцы, а некалі там былі чаша і скульптурная выява гусіцкага караля Іржы з Подзебрадаў.
Пасьля вы гледзіце на ратушу — таксама шэдэўр славянскай готыкі. Сама ратуша складаецца ажно зь пяці прыбудаваных адзін да аднаго дамоў, пасярод якіх — вежа з вэнэцыянскім шатром і чатырма пінаклямі. На вежы — легендарны Орлай, праскія астранамічныя куранты 1410 году. Проста за вежай на бруку — крыжы. Гэта месцы пакараньня сьмерцю ў 1621 годзе 27 знатных праскіх гараджанаў-пратэстантаў.
Налева ад ратушы — чорны рэнэсансавы дом «U Minuty». Па ўсёй сьцяне чатырохпавярховага будынку — малюнкі сграфіта, шкрабаніна па сырым чорным тынку. Цудоўны рэнэсансавы жывапіс з адпаведнымі сюжэтамі — шэсьце Бахуса, Адам і Ева пад дрэвам пазнаньня дабра і зла. Раней там была сярэднявечная аптэка, пра што сьведчыць замацаваная на рагу дому скульптура-гарэльеф лява зь люстрам у лапах. Таму і сёньня некаторыя пражакі называюць гэты дом «U Bileho Iva».
Але захапленьне пара спыніць... Хоць на паўночным баку пляцу яшчэ стаіць велізарны помнік Яну Гусу ў стылі мадэрн і аграмадны барочны сабор Сьвятога Мікалая, які пасьля 1919 году пераняла царкоўная сэкта чэскіх нацыяналістаў, так званы Чэскі нацыянальны касьцёл. Там хрысьцілі немаўлятаў «у імя чэскага народу...», а цяпер праводзяць экумэнічныя набажэнствы... Гэты сабор называюць адным з найлепшых чэскіх помнікаў у стылі барока, а вам каля яго заўсёды ўспамінаецца віленскі храм Сьвятога Казімера на Вялікай — пышнасьць і ўрачыстасьць беларускага барока не саступае чэскаму...
Годзе. Галоўная мэта вашага візыту на Старамесцкі пляц — ня ўся гэтая асьляпляльная прыгажосьць навокал, якая сьведчыць пра веліч чалавечага духу і яго творчых парываў. Вашая мэта — сьціплы гатычны дамок шэра-зялёнага колеру на паўднёвым баку плошчы адразу насупраць ратушы. Чатыры паверхі, на першым — гатычная гандлёвая аркада, на апошнім — раньнебарочны франтон. Калі стаць тварам да гадзіньніка на ратушы, дык гэты дамок акажацца адразу ў вас за сьпінай. На яго ніхто не зьвяртае ўвагі, бо стаіць ён сярод такіх самых мяшчанскіх дамоў як шараговая частка гандлёвых радоў. Цяпер на першых паверхах кожнага зь іх рэстарацыі, а вышэй — офісы.
Для вас жа гэта — сакральны праскі пункт. Паводле прафэсара Вацлава Жыдліцкага і доктара Вацлава Зімы, тут на другім паверсе была друкарня Францішка Скарыны... Праз адчыненыя вокны і сёньня можна бачыць стральчатыя скляпеньні пакояў другога паверху — там вялікі беларускі гуманіст надрукаваў па-беларуску Біблію раней, чым яе займелі на сваіх мовах французы і ангельцы...
Вы станеце каля апоры-кантрафорсу, дакраняцеся даяе рукой і яшчэ раз акінеце вокам увесь рынкавы пляц. Гэтаксама ў перапынках паміж працай ля друкарскага варштату каля гэтай сьцяны мог стаяць і Скарына. Па пляцы шпацыравалі прыгожыя чэскія паненкі-сьлечны ў доўгіх аксамітных сукенках зь белымі гафраванымі каўнярамі часоў Адраджэньня, а на іх заглядаліся хмельныя ад піва праскія мяшчане ў камізэльках, панталёнах да ка-
лен, панчохах і чаравіках зь вялікімі спражкамі... Скарына мог таксама ведаць, што ў 1514 годзе на гэтым пляцы праскія мяшчане наладзілі трохдзённыя народныя гуляньні з нагоды беларускай перамогі пад Воршай...
Скарына бачыў практычна ўсе навакольныя будынкі, а яны бачылі яго...
Скарынава веліч, ягоны дух, які, здаецца, выпраменьваюць старадаўнія муры, напаўняе ваша сэрца надзеяй...
Менавіта сюды вы ішлі, менавіта тут вы набіраецеся сілаў любіць сваю ўшчэнт правінцыйную, адсталую і прарасейскую Бацькаўшчыну...
Некалькі імгненьняў пад стральчатымі скляпеньнямі дамка друкарні — і можна ісьці далей, надзеі хопіць на тыдні і нават на месяцы наперад.
***
Але вы ня пойдзеце звычайнай дарогай турыста праз Малы пляц на Карлаву вуліцу. Праз бакавыя рынкі і вулкі, у тым ліку праз шыкоўны Вугальны рынак, вы трапіце на Бэтлеемскі пляц. Пляц гэты — звычайны і адначасова цудоўны прыклад барокавай жылой забудовы. Нешта ёсьць у ім мілае і прыцягальнае, што вабіць і прымушае бываць там. Але ня толькі шыкоўныя дамы XVII і XVIII стагодзьдзяў з пазалочанай лепкай і шляхоцкімі гербамі на фасадах прыцягваюць вас туды. Сама чэская гісторыя ва ўсёй яе велічы і трагічнасьці сышлася на Бэтлеемскім пляцы.
Там стаіць пабудаваная ў 90-я гады XIV стагодзьдзя велізарная Бэтлеемская капліца з дву-
ма гатычнымі франтонамі. Капліца спэцыяльна прызначалася для навучаньня Слова Божага на чэскай мове. Храм зьмяшчаў да трох тысяч вернікаў. У 1402 годзе пробашчам капліцы стаў Ян Гус. Людзі з захапленьнем слухалі ягоныя патрыятычныя казаньні. Сярод сотняў слухачоў нярэдка стаяла і апранутая простай жанчынай каралева Жофія — жонка Вацлава IV. Бедны Гус, які змагаўся ня так супраць Каталіцкай царквы, як зь нямецкім засільлем у ёй і раскошным жыцьцём герархаў, у 1410 годзе паехаў на сабор у Канстанц, каб абараніць свае ідэі, і загінуў на вогнішчы ў 1415 годзе. Безадносна да канфэсійных спрэчак, нельга не сымпатызаваць адчайнаму і сумленнаму патрыёту сваёй Бацькаўшчыны Гусу. Вам часам здаецца, што калі б нямецкія біскупы Прагі за часамі Гуса былі пратэстантамі, дык Гус быў бы добрым католікам...
Нейкія струны сышліся для вас на Бэтлеемскім пляцы Прагі — гістарычныя і цяперашнія. Напяты ўнутрана, вы пастаіце там некалькі хвілінаў, падумаеце пра трагедыю і вашай Бацькаўшчыны, якая сёньня ня мае практычна нічога са старадаўняе архітэктуры і якая ці не палову ўсяго, што мела, зьнішчыла і працягвае зьнішчаць сама. Ад дурноты, ад правінцыйнасьці і бескультур’я.
Якраз у 1950—54 гадах, калі ў Менску нішчылі рэшткі Нізкага Рынку — хоць і не такога раскошнага, як праскі, але ўсё ж тыповага для магдэбурскіх гарадоў рэнэсансава-барокавага рынкавага пляцу са старой гатычнай пляніроўкай — у Празе на Бэтлеемскай плошчы бурылі жылы дом, на які яшчэ ў XVIII стагодзьдзі перабудавалі Бэтлеемскую
капліцу. Але бурылі толькі часткова, не для таго, каб зьнішчыць, але каб аднавіць у першасным выглядзе гатычны храм. Цяпер там канцэртная заля, а на скляпеньнях рэстаўратары адкрылі фрагмэнты трактатаў Яна Гуса і яго паплечніка Якубка са Стршыбра...
Кожнае нядзелі вы праходзіце паўз Бэтлеемскі пляц па дарозе ў царкву Сьвятога Клімэнта на Карлавай вуліцы — раней гэта быў езуіцкі касьцёл у гонар таго ж сьвятога. 70 гадоў таму праскі архібіскуп перадаў храм украінцам, і ён дагэтуль застаецца катэдрай грэка-каталіцкага экзарха Чэхіі. Сабор Сьвятога Клімэнта — аднанэфная базыліка ў стылі барока з ашаламляльнай акустыкай. Сьвятарам у агромністым храме практычна не патрэбныя мікрафоны, а калі іх усё ж уключаюць, дык рэха перабівае гук. Царква мае цудоўныя аб’ёмныя бакавыя алтары ў стылі барока, а галоўны барокавы аўтар пэрспэктыўна намаляваны на пляскатай сьцяне. Такі ж самы алтар ёсьць і ў Беларусі, у Гальшанскім касьцёле кляштару францішканаў. Фундаваны Паўлам Сапегам гальшанскі храм — таксама рэнэсансавы, а намаляваны пэрспэктыўны аўтар — таксама барочны.
Але сёньня вы да сваёй царквы яшчэ не дайшлі. Вы спыніліся на вулцы Лілёвай. Паводле паданьняў, штопятніцы ўначы на Лілёвай зьяўляецца прывід маладога рыцара-тампліера на белым кані. Ён жыў у кляштары пры саборы Сьвятой Ганны, за нейкую правіну быў страчаны і, не прызнаўшы віны, дагэтуль езьдзіць верхам па Лілёвай, трымаючы ў руцэ сваю галаву... Гэта самая шараговая праская вулачка з тупікамі і праходамі,
яе перасякаюць дзьве іншыя вузкія і пакручастыя вулкі — Ржэцезава (Ланцуговая па-нашаму) і Злата. А сама Лілёва ўпіраецца ў вуліцу Карлаву, што вядзе да славутага Карлавага мосту. Якраз тут вы любіце пастаяць і паглядзець навокал.
Апсыда велізарнага і змрочнага гатычнага храму Сьвятой Ганны ў стылі гарадзенскай фары Вітаўта сярод нагрувашчаньня стромых чарапічных дахаў рознай вышыні і формы, рэнэсансавыя і барочныя жылыя дамкі з брамамі ў арачных праходах, вокны з частымі рамамі, стары брук... На камянях у аснове арак, так званых замках — выявы мітычных герояў, кантрафбрсы ў выглядзе чалавечых фігураў і нейкіх паганскіх стодаў, скулыітуры сьвятых у нішах на рагах дамоў, чыясьці сагнутая рука-гарэльеф зь ядром у кулаку над уваходнай брамай жылога дому і рэлігійны жывапіс на сьцяне — Сьвяты Язэп і Багародзіца зь дзіцяткам Ісусам на руках ратуюцца ўцёкамі ў пустэльні... Ніводнага адрэстаўраванага будынку, паабпалы тынк, абабітая рустыка на рэнэсансавых і барочных дамках зь вялікімі вокнамі ў духу свае эпохі, сьмецьце і брыдкі пах па завугольлях... Сапраўдны шараговы закуток старога гораду.
Якраз гэта варта ўбачыць, каб адчуць подых і ўсю жыцьцёвую сілу вялікіх мастацкіх стыляў. I ў Празе, і ў Беларусі. Яны таму і называліся вялікімі, бо ахоплівалі ўсе галіны чалавечай мастацкай дзейнасьці. Усё, што хацелі ўпрыгожыць, упрыгожвалі аб’ёмамі і лініямі адпаведнага стылю.
Сьмешна падумаць, што ўся гэтая прыгажосьць навокал, уся прыгажосьць эўрапейскага мастацтва і архітэктуры народжаныя нягнуткась-
цю эстэтыкі сярэднявечнага чалавека. Толькі рэчы ў адным пэўным стылі доўгімі стагодзьдзямі ў Эўропе лічылі прыгожымі. У часы готыкі гатычнымі будавалі ня толькі цэрквы, замкі і дамы — гатычнымі былі і пляніроўка вуліц, і праекты садоў, і абрысы скульптураў, і форма выкаванага ў кузьні ключа ці дзьвярных завесаў, а таксама ўзоры на тканінах, аб’ёмы дамскіх сукенак, шрыфты рукапісных і друкаваных кніг. Сюжэты і стыль літаратурных і музычных твораў — таксама не былі выняткам. Нават у вашай Беларусі ў XV стагодзьдзі чыталі па-беларуску гатычныя рыцарскія раманы, кшталту «Трышчана ды Іжоты»...
Вам вялікія стылі здаюцца жывымі, а іх гісторыю вы ўяўляеце як захапляльную ды інтрыгоўную кнігу. Старонкі тае кнігі раскіданыя па ўсёй Эўропе, і нямала яе разьдзелаў можна чытаць у старой Празе, на такіх вулках, як Лілёва — простых і сьціплых сьведках велічы эўрапейскага хрысьціянскага духу. А таксама і ў Беларусі.
Першы вялікі стыль, раманскі, нарадзіўся ў X стагодзьдзі як зварот да старажытнарымскіх узораў зь іх строгімі формамі і цыркульнымі аб’ёмамі. Наступныя стылі ўсе нараджаліся і прарасталі ў нетрах папярэдняга, як яго дзеці. I, як дзеці, яны адмаўлялі сваіх бацькоў, несучы ў сабе іхныя рысы і прыкметы. Стылі хісталі маятнік — то адзін стыль, то іншы, а пасьля вяртаньне да папярэдняга.
Готыка нарадзілася і вырасла ў нетрах раманікі, якая ўсё болей, зь цягам удасканаленьня будаўнічае тэхнікі, імкнулася ўверх, да нябёсаў.
Кожны стыль самаўскладняецца аж да самаразбурэньня. Такім чынам раманіка, ускладняючыся, зьнішчыла сябе і не заўважыла, як стала готыкай. Пасьля готыка пачала ўсё болей разьвівацца, станавіцца ўсё болей складанай і вытанчанай, нават карункавай. Што можа быць болей карункавае за віленскую Сьвятую Ганну? Нічога. Готыка, як і яе папярэдніца раманіка, ускладняючыся, адмовіла самую сябе і памерла. Яна саступіла месца рэнэсансу, новаму адраджэньню Рыму, яго строгай эстэтыцы, з простымі кутамі, калёнамі і павагай да асобы. Маятнік хіснуўся чарговы раз. Раманіка і рэнэсанс блізкія ў формах, хоць і розьняцца ў эстэтыцы і сьветаадчуваньні. Яны былі адэкватнымі свайму часу зваротамі да рымскае традыцыі.
Рэнэсанс таксама не стаяў на месцы — ён удасканальваўся, разьвіваўся і ўскладняўся. Наступіла яго апошняя фаза — маньерызм. Маньерыстычныя будыніны ўражваюць сваёй карункавасьцю і блізкія гэтым да позьняй готыкі. У Беларусі маньерыстычным быў Гальшанскі замак Сапегаў. I вось чарговае самаўскладненьне прывяло да чарговага самаразбурэньня, і ў нетрах маньерызму нарадзілася новая готыка зь яе імкненьнем у нябёсы — барока. Але барока, будучы дзіцём рэнэсансу, хоць імкнулася ў вышыні, але рабіла гэта асьцярожна, у тым ліку і праз хвалістыя лініі ды формы. Маятнік хіснуўся яшчэ раз.
Аднак і барока ня стала выняткам — яно таксама пайшло звыклым шляхам самаўдасканаленьня і ўскладненьня. У сваёй апошняй фазе — ракако — барока стала пакручастым, складаным і
карункавым. I гэтае ўскладненьне не магло скончыцца нічым, апрача новага звароту да Старажытнага Рыму. У нетрах ракайлю і на хвалі новай ультрагуманістычнай эстэтыкі Асьветніцтва нарадзіўся клясыцызм — апошні вялікі стыль эўрапейскай цывілізацыі.
А апошнім ён стаў таму, што эстэтыка эўрапейцаў, назапашваючы досьвед і здабыткі, увесь час ускладнялася і разьвівалася. Раманіка і готыка былі маналітныя. Рэнэсанс, барока і клясыцызм у апошніх фазах ужо дапусьцілі падстылі — маньерызм, ракайль і ампір. А ўжо ў XVIII стагодзьдзі, у часы барока, праз мур эстэтычнага адзінства здолеў прабіцца альтэрнатыўны мікрастыль — рамантызм. Ён прынёс у жыцьцё сымбалізм і дэкаратыўнасьць. Адной зь ягоных праяваў стаў зварот арыстакратыі да простых народных формаў і казак — гэтак Радзівілы пабудавалі сялянскія хаты на востраве ў Альбе, непадалёк ад свайго велічнага барочнага замку ў Нясьвіжы, і самі, апрануўшыся ў народныя строі, аралі там зямлю.
Ужо ў XVIII стагодзьдзі клясыцызм увайшоў у сваю апошнюю фазу — ампір, які таксама пачаў самаўскладняцца і ў сваёй пышнасьці і параднасьці заклаў перадумовы разбурэньня.
I вось у XIX стагодзьдзі адбыўся выбух: распад клясыцызму зрабіў магчымым існаваньне адразу некалькіх стыляў паралельна — мноства стыляў. А эўрапейская эстэтыка стала настолькі гнуткай, што ўжо была здольная прызнаць прыгожым вырабленае, пабудаванае і намаляванае ў розных, нават супрацьлеглых стылях і формах.
Эпоха вялікіх стыляў скончылася. Ёй на зьмену прыйшлі спачатку нэарамантызм і эклектызм у выглядзе нэабарока, нэаготыкі і нэарэнэсансу ды іх фантастычных зьмяшэньняў, а пасьля, у канцы XIX стагодзьдзя, як рэакцыя на папярэднюю эклектыку запанаваў мадэрн — імкненьне да стылёвага адзінства і функцыянальнай мэтазгоднасьці. Але мадэрн імкнуўся да стылёвага адзінства толькі ў межах аднае канкрэтнае будыніны... Эстэтыка разьвівалася далей і далей...
I вось вы стаіцё ў Празе і чытаеце каменную кнігу... Па гэтых вуліцах можна блукаць месяцамі і ўсё роўна ня ўбачыць нават паловы праскіх шэдэўраў. Прага ад пачатку разьвівалася як паўнацэнная частка Эўропы і яе мастацтва. Таму тут можна ўбачыць усе стылі і ўсю іх доўгую гісторыю. Адной раманікі ў Празе непараўнальна болей, чым у Беларусі, Украіне, Літве, Латвіі і Эстоніі разам узятых.
I найболей уражваюць вас менавіта такія вулкі, як Лілёва і яе навакольлі — наводдаль ад асноўных гарадзкіх шляхоў і архітэктурных дамінантаў. Вунь там раманскія нішы суседзяць з гатычнымі праёмамі, а над карнізам — рэнэсансавы атыкшчыт. А вунь на недалёкай вуліцы Гавэльскай стаіць дом «U Zlate vahy» — гатычная гандлёвая калянада ўнізе, рэнэсансавы чатырохпавярховы фасад, а на франтоне з бакоў ужо нарадзіліся пакуль нясьмелыя барочныя валюты — вы называеце гэта протабарока. Той абшарпаны мяшчанскі дамок — цудоўны прыклад прарастаньня барока ў рэнэсансе. I гэтак паўсюль навокал...
А вам пара на Градчаны — там ёсыдь яшчэ шмат пунктаў, дзе вы любіце бываць. Даводзіцца вяртацца да машыны і ахвяраваць магчымасьцю паглядзець на Пляц Крыжакоў перад Карлавым мостам...
* * *
I вось вы на Градчанах. Запаркуецеся, як заўсёды, непадалёк ад помніка Скарыну ў куточку пад назвай Новы Сьвет. Нідзе вы так ня любіце блукаць, як тут — гэта самая «віленская» частка Прагі. Маленькія пакручастыя вулкі, аднадвухпавярховыя дамы пад чарапічнымі дахамі... Трапіўшы ў Новы Сьвет з завязанымі вачыма, можна адразу і не зразумець, у Вільні вы ці ў Празе знаходзіцеся... Былі некалі такія вулкі ў Менску... Тут, як і ў Беларусі, месцы адсутных на завулку дамоў закрывалі высокім мурам з чарапічнай стрэшкай, каб захаваць камэрнасьць прасторы.
Сотня-другая мэтраў на ўсход — і вы на Градчанскім пляцы. Гэта — сэрца Прагі. Перад вамі за каралеўскім палацам — велічныя вежы сабору Сьвятога Віта. Кожнага разу, калі вы бачыце іх, вы дзівіцеся мудрасьці чэскага народу і ягонай эліты. Без ваганьняў і з гранічнай рашучасьцю ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў усім галоўным гатычным храмам прыбудавалі чорныя вежы ў стылі нэаготыкі — і панарама гораду атрымала цудоўныя і непаўторныя дамінанты. У адной знаёмай вам краіне мастацтвазнаўцы, чыноўнікі і проста напаўпісьменныя «інтэлігенты» да хрыпаты спрачаліся б пра мэтазгоднасьць такога навабуду...
Вы троху пастаіце каля Шварцэнбэрскага палацу — аднаго з найпрыгажэйшых рэнэсансавых будынкаў Прагі з рэдкім пекнатою і стылёвасьцю сграфіта на сьценах, якое імітуе камяні рустыкі. Франтон палацу, пабудаванага ў 1563 годзе, на вашу думку, ужо мае прыкметы будучага барока...
Вы ведаеце, што за саборам Сьвятога Віта ёсьць нешта, як на ваш густ, больш каштоўнае за велічную і вытанчаную гатычную аграмадзіну, якая, бясспрэчна, уражвае. Там ёсьць царква сьвятога Іржы — цалкам захаваная, зусім не пашкоджаная ліхалецьцямі трохнэфавая раманская базыліка 920 году... Да такіх помнікаў славянскай раманікі хочацца проста падысьці ды пакланіцца, а можа, і рукой дакрануцца... Яе камяні — сучасьнікі Рагвалода і Рагнеды. У Катэдры Віта пахаваны патрон чэскага народу сьвяты Вацлаў, князь X стагодзьдзя, а ў царкве сьвятога Іржы — сьвятая Людміла, чэская княгіня IX стагодзьдзя, бабуля Вацлава.
Але гэтым разам вы накіруецеся па мосьце над Аленевым Ярам міма абедзьвюх базылікаў у Каралеўскі сад — месца працы вялікага Францішка Скарыны. Скарына прыехаў у Прагу на сталае жыхарства ў 1535 годзе. А Каралеўскі сад быў закладзены ў 1534 годзе на месцы вінаграднікаў падчас кіраваньня Фэрдынанда I. У садзе Скарына пасадзіў мноства рэдкіх дрэваў і расьлінаў. А чэхі сёньня асабліва ганарацца тым, што ў Каралеўскім садзе тады ўпершыню ў Чэхіі пачалі разводзіць туліпаны.
У 1538 годзе ў Каралеўскім садзе Фэрдынанд I пачаў будаваць для сваёй жонкі, каралевы Ганны, летні палац — так званы Летаградак. Уладальніца
летняга палацу каралева Ганна паходзіла зь беларускай шляхты — яна была праўнучкай Соф’і Гал ьшанскай. Ці гаварыла яна калі-небудзь са сваім вучоным садоўнікам пра Беларусь? Ці падтрымала яго ў канфлікце з сакратаром чэскай каморы Грынспэкам, які ў 1539 годзе Скарыну звольніў? Вы гэтага ня ведаеце, але, стоячы іншым разам на сьцежцы побач зь Летаградкам, яскрава ўяўляеце сабе каралеву Ганну і Скарыну, што павольна шпацыруюць каля пасаджаных садоўнікам апэльсінаў і лімонаў і гамоняць пра навіны зь Вільні...
Сёньня ў Эўропе Летаградак прызнаны найпрыгажэйшай рэнэсансавай пабудовай на поўнач ад Альпаў. Пра гэта з гонарам паведамляюць турыстам усе экскурсаводы. Сапраўды, палац уражвае гарманічнасьцю і вытанчанасьцю. Далей на ўсход такога Рэнэсансу ня ўбачыш — у вашых краях ён быў цяжэйшы і суровейшы.
Доўгі прастакутны палац мае характэрны для Рэнэсансу ламаны дах у форме перакуленага карабля, а ўвесь пэрымэтар будынку атачаюць аркады з надзвычай тонкімі калёнамі. Аркады ўпрыгожваюць разьбяныя і скульптурныя выявы каралеўскіх паляваньняў і міталягічных герояў. Якраз разьба на камені надае Летаградку паветраную лёгкасьць вытанчаных рымскіх формаў, якія немагчыма зблытаць ні з чым іншым. Насупраць палацу — акуратныя сьцежкі рэнэсансавага саду, скульптура малых формаў і славуты Сьпеўны фантан 1568 году.
Вы так любіце глядзець на Каралеўскі сад і Летаградак! У стварэньні гэтай высокай прыгажосьці ёсьць каліва працы і вашага славу-
тага суайчыньніка... Ён бываў у гэтым палацы, хадзіў гэтымі сьцежкамі, бачыў гэтыя клюмбы, ён мог нават сам іх плянаваць і ствараць...
Вам, закінутаму лёсам у Прагу беларусу, ня можа ня быць асабліва блізкім і дарагім вялікі палачанін, рука якога некалі напісала:
«...такаж і людзі, ігдзе зрадзіліся і ўскормлены суць па Бозе, к таму месту вялікую ласку імаюць».
Ён «імаў ласку» да Полацку, але зьехаў у Прагу, вы таксама болей за ўсё на сьвеце любіце свой Менск, але жывяце тут... Яму на радзіме цяжка дыхалася, і вам цяпер там ня надта... I вусны самі прашэпчуць ціхую малітву — за Скарыну, за радзіму, за родных і за сябе — каб нябёсы дазволілі некалі скончыць «жывот» удома і легчы ў родную зямлю...
***
...Падчас вяртаньня з Градчанаў вам пашанцуе — вы ўбачыце вольнае месца на паркінгу каля палацу Рудальфінум — другой у Празе нэарэнэсансавай будыніны, дзе цяпер месьціцца праская філярмонія. Заўсёды прыемна 10-15 хвілін пастаяць на Карлавым мосьце, да якога адсюль 5 хвілін пешкі. А заадно ўбачыць і Пляц Крыжакоў.
У Празе — залатая восень. Вакол цудоўнае Старое Места, чарапічныя дахі Малой Стараны стракацяць чырваньню розных адценьняў. Каля Вэлтавы — мілата. Рэчка ціха струменіць свае жоўтыя воды. Шматлікія караблікі, поўныя турыстаў, сноўдаюць узад-уперад. Лебедзі і качкі ніколі не пакідаюць на зіму гэтага цёплага мес-
ца. Яны разбэшчаныя турыстамі так, што часам ляніва і абыякава праплываюць міма вялікіх кавалкаў размоклага хлеба, якія кідаюць у ваду самотны пэнсіянэр або цікаўныя дзеці. Троху больш увішныя чайкі, але і яны лётаюць навокал раскормленыя і абцяжэлыя. Штомесяц Прагу наведвае мільён турыстаў, і многія зь іх спрабуюць сфатаграфавацца на фоне праскай прыгажосьці, кормячы качкі і лебедзі. Вэлтава — чайчын і качыны рай.
А вось і Пляц Крыжакоў з Чырвонай зоркай... Чэскія мастацтвазнаўцы сьцьвярджаюць, што гэта найпрыгажэйшы пляц у Цэнтральнай Эўропе. Вы ў гэтым не сумняваецеся — такой камэрнасьці, мастацкай напружанасьці і стылёвага сынтэзу няма, відаць, болей нідзе ў сьвеце. Справа — рэнэсансавая царква Сьвятога Сальватора. На яе франтоне — балюстрада з барочнымі скульптурамі сьвятых, якія выканаў чэскі скульптар XVII стагодзьдзя Ян Бэндал. Зьлева Старамесцкая вежа ў стылі праскай готыкі з шатром і пінаклямі — гэта брама Карлавага мосту. Перад ёй — скульптура найвялікшага чэскага караля Карла IV. Але вы любіце пастаяць перад барокавай царквой Сьвятога Францішка пры кляштары крыжакоў, а пазьней шпітальнікаў-янітаў. Гэта крыжовы храм з адным купалам у стылі сьпелага барока. На пэрымэтры даху — выдатныя скульптуры Яна Квітайнэра, у інтэр’еры — залачоная плястыка і барокавыя росьпісы на сюжэты «Апошняга суду» аўтарства Вацлава Рэйнэра. У Празе гэтая царква лічыцца самым гарманічным барочным храмам гораду. Але вам яна мілая толькі адным — сваім падабенствам
да віленскага касьцёлу Сэрца Ісусавага, якія яшчэ называюць касьцёлам візытак...
Вы любіце пастаяць пасярэдзіне Карлавага мосту і агледзецца навокал. Па гэтым мосьце хадзіў Скарына... Пасярод бруку абсалютна не адчуваецца, што стаіце на гатычнай спарудзе XIV-XV стагодзьдзяў, і 36 барочных скульптураў стагодзьдзя XVII-ra на каменнай агароджы мосту — стылёва не замінаюць. Таямніца рэлігійнага натхненьня прыцягвае вока да каменных сьвятых, якія струменяць жывую цеплыню... He замінаюць воку і пэйзажы на абодвух баках Вэлтавы зь іх чарапічнымі дахамі, чорнымі гатычнымі'сыіічакамі і зялёнымі купаламі барочных храмаў. Стыль можа спакойна суседзіць зь іншым стылем — галоўнае захаваць аб’ём і памеры. Сам па сабе стыль стварае прыгажосьць, а ўвага і павага мастака да асяродзьдзя — гармонію прасторы. I вось навокал вы бачыце гэтую рэдкую гармонію прасторы...
Музыка каменю... Фантастычны пэйзаж. Наводдаль у каронах дрэваў — Летаградак, лявей — Праскі Град, выбух гатычных і рэнэсансавых абрысаў. Велічны сабор маўкліва пануе над горадам, а вакол яго — каралеўскі палац з гатычнымі залямі і вялікімі раньнерэнэсансавымі вокнамі Людвікаўскага (у гонар Людвіка Ягайлавіча) крыла. Комплекс Граду ўвабраў у сябе ўсе стылі ад раманікі да нэаготыкі — і ўсе яны там так дарэчы...
Далей архітэктурнае валадарства хвалямі дахаў пачынае спускацца да ракі. Над Маластранскім пляцам высіцца стромае барока сабору Сьвятога Мікулаша, стылёва — чыста аўстрыйскае. А наво-
кал па пэрымэтры пляцу — раскошныя рэнэсансавыя дамкі. Па зьзелянелай медзі купалу цякуць намаляваныя дажджамі пісягі ручаінаў. Позьняе барока Сьвятога Мікулаша, здаецца, плача па сабе. Яно ня хоча сыходзіць. Але пераможаны раней навакольны рэнэсанс палацу Сьмірыцкіх, маластранскай ратушы і дому «U Zlateho Iva» нікуды ня зьнік, ён ужо прарос у бароку клясыцызмам...
Яшчэ ніжэй і бліжэй да рэчкі — славянская Вэнэцыя, навакольлі ракі Чэртаўкі, якая цячэ па вулках Малой Стараны. Каб ня гэтая рэчка, прыбярэжныя кварталы зь левага боку Вэлтавы таксама можна было б назваць зусім «віленскімі»...
Вока спыняецца на гатычных лініях Маластранскіх вежаў вакол стральчатай брамы, празь якую людзі з Карлавага мосту трапляюць на Малую Старану. Меншая XIII стагодзьдзя, большая XV-ra. На абедзьвюх — вэнэцыянскія шатры, a на большай — яшчэ і пінаклі. Чорны, задымлены праскі камень і казачныя абрысы. Ад эмоцыяў цяжка дыхаць... А ззаду, зьлева, на правым беразе Вэлтавы — яшчэ і набярэжная Масарыка, выстава нэарамантызму і мадэрну.
Праскі нэарэнэсанс даў гораду мноства ордэрных калёнаў, кансоляў і антаблемэнтаў. Янічныя, дарычныя, тасканскія... Але найперш славутыя карынцкія — так добра вытрыманыя ў памерах чорныя рабрыстыя калёны-шэдэўры... Вунь там, за дамамі Смэтанавай набярэжнай, вялікі нэарэнэсансавы дах двойчы адбудаванага на народныя грошы чэскага Нацыянальнага тэатру — першага тэатру краіны, дзе ўсе п’есы граліся па-чэску. Над яго галоўным уваходам — шыкоўная каля-
нада з росыгісамі, а на чорных калёнах — вытанчаныя канэлюры і карынцкія капітэлі. Праскія скульптары і мастакі інтрыгавалі і сварыліся за права аздабляць гэты цуд нэарэнэсансу, але нябёсы апекаваліся чэскім народам і не дазволілі інфэрну сапсаваць справу. Сёньня кожны жыхар Чэхіі мае за маральны абавязак убачыць Нацыянальны тэатар і паглядзець у ягоных лёхах выставу нарожных камянёў — гэтыя камяні з надпісамі пры залажэньні будынку з усяе краіны і з-за мяжы дасылалі патрыятычныя чэскія суполкі.
Божа! Як працавалі праскія архітэктары XIX і пачатку XX стагодзьдзяў, разьняволеныя новай эпохай шматстылёвасьці! Што яны нарабілі! Які цуд стварылі! Чаго тут толькі ня ўбачыш, якога міксу і сынтэзу ўсяго з усім. Нэарамантызм ва ўсёй сваёй шматстайнасьці, нэаготыка, нэарэнэсанс, нэабарока, але найперш (і перш за ўсё) — мадэрн! Прага наогул на 50 працэнтаў — горад мадэрну, мадэрновыя кварталы з усіх бакоў прымыкаюць да Старога Места.
Набярэжная Масарыка і кварталы Жыдоўскага Места — гэта вяршыня мадэрну... Любоў гэтага стылю да ламанай лініі не перашкодзіла яго праскаму варыянту памкнуцца высока ў неба. Мадэрн кварталаў Масарыкавай набярэжнай і вуліцы Парыскай — стромы. Ён бясконца абыгрывае тэму праскай готыкі зь яе шатровымі дахамі і пінаклямі. Бэльвэдэры, эркеры, рызаліты, парталы і тымпаны, калёны з ордэрнымі капітэлямі, карнізы, падпёртыя мноствам мадульёнаў і кансоляў, стромыя франтоны ўсемагчымых формаў... Галава ідзе кругам. А вакол яшчэ неймавернае багацьце
плястыкі і лепкі — атлянты, карыятыды, барэльефы і гарэльефы, размаітыя пілястры і лапаткі, аб’ёмныя арнамэнты і расьлінныя ўзоры... Процьма насьценнага жывапісу і мазаікаў, якія нярэдка пакрываюць усе фасады будынкаў... Бясконцыя нішы з абразамі і скульптурамі сьвятых, а на Парыскай, у Жыдоўскім Месьце — габрэйскія матывы, гадзіньнікі з ходам наадварот і шасьцікутныя зоркі бязь ліку... Усё сынтэтычна зьмяшалася...
Імкненьне дойлідаў у духу стылю выявіць каркасную структуру дамоў і найперш даху прывяло да зьяўленьня шматпавярховых мансардаў. А вымога дэкаратыўнасьці паклікала да жыцьця процьму рамантычных вежачак і вежаў зь мініятурнымі вокнамі пры гэтых мансардах. Увечары там запальваецца сьвятло, і людзі навокал задаюцца пытаньнем — хто ж там жыве, у гэтых вежачках, што за казачныя пэрсанажы... А бывае, замест бэльвэдэру на даху можна ўбачыць рамантычную адкрытую альтанку... Як хочацца пасядзець там каля самага неба і паглядзець адтуль на горад!
I вы стаіце на Карлавым мосьце, гледзіце на рукатворны цуд пад назвай Прага і думаеце пра сваю Беларусь... Некалі і яна была архітэктурна нашмат багацейшая. Беларусь, як і Чэхія, зазнала ўсе вялікія стылі. Раманіка закранула яе часткова і зь невялікім спазьненьнем. Але Камянецкая вежа-данжон, Лідзкі замак і некаторыя іншыя помнікі годна яе рэпрэзэнтуюць. Нават Каложа і тая мае раманскія матывы. А ўсе астатнія стылі — разьвіліся ў Беларусі паўнацэнна. Готыка ахапіла ўжо ўсю Беларусь — шматлікія віленскія помнікі,
уключна з праваслаўнымі цэрквамі, а таксама замкі і храмы па ўсёй краіне і сёньня маўкліва сьведчаць пра гэта.
Гуманістычны зьмест творчасьці Скарыны паставіў яго ў першыя шэрагі дзеячоў эўрапейскага Адраджэньня. Гравюры Скарыны, паэзія Гусоўскага, архітэктурныя помнікі кшталту Вострай Брамы ў Вільні або комплексу менскіх базыльянскіх кляштараў з царквой Сьвятога Духа, якая мела на франтоне вонкавы рэнэсансавы росьпіс — гэта нармальная эўрапейская зьява. Вонкавы росьпіс на менскіх цэрквах Сьвятога Духа і няміскай Петрапаўлаўскай — гэта наогул эксклюзіўны ўклад Беларусі ў культуру Рэнэсансу.
У эпоху Барока Беларусь стала нават суб’ектам стылёвай эвалюцыі Эўропы: яна дала эўрапейскаму мастацтву арыгінальную архітэктурную школу — віленскае барока, прыклады якога і сёньня пакрываюць усю вашую краіну. У Беларусі пісаліся барочныя вершы і п’есы, ствараліся барочная музыка і жывапіс... Але ня толькі. Беларусь яшчэ і падаравала барока Расеі, стаўшы «двойчы суб’ектам» барочнай эпохі... Першая барочная пабудова — нясьвіскі Фарны касьцёл Яна Марыі Бэрнардоні — ня толькі стаў трэцім помнікам барока ў Эўропе, ён яшчэ і даказаў, што эстэтычны густ яго замоўцаў — Радзівілаў — быў ужо гатовы ўспрыняць новы стыль. А тым часам рэнэсансавыя і маньерыстычныя будыніны яшчэ 30 наступных гадоў паўставалі ўсюды навокал!
Так было і далей, нягледзячы на страшэнныя войны сярэдзіны XVII і пачатку XVIII стагодзьдзяў. I ваша Беларусь далей брала паўна-
цэнны ўдзел у разьвіцьці эўрапейскага мастацтва, аж пакуль ня зьнікла з эўрапейскай мапы як палітычны суб’ект, ператварыўшыся ў аб’ект чужой экспансіі...
Што ж цяпер? Няўжо чужая эстэтыка зь яе эклектычнымі «цыбулінамі-сьвечкамі» і «беларускімі казацкімі аддзеламі» ўмацавалася назаўсёды? Няўжо чужая палітыка зь яе крывадушнымі і карысьлівымі ідэямі «славянскага брацтва» і «саборнасьці» назаўсёды паланіла беларускую душу?..
I вы, стоячы пасярод Карлавага мосту, раптам пачынаеце ўсьміхацца...
Мілая чэская дзеўчына з рудымі валасамі зьдзіўлена глядзіць на вас, думаючы, што вы ўсьміхаецеся ёй. Наіўнае дзяўчо! Калі б ведала яно, пра што вам у гэты момант ідзецца...
Вы сьмеяцеся, бо раптам ня розумам зразумелі, але сэрцам адчулі веліч эўрапейскай мінуўшчыны Беларусі... Спадчына, якую ў беларускай архітэктуры і мастацтве пакінулі эўрапейскія вялікія стылі, — гэта... ня спадчына. Гэта сама Беларусь, і яна — такая, яна — незьнішчальная. Яна ўсё роўна прарастае праз усялякія перашкоды, прарасьце і празь цяперашнюю палітычную ды ідэалягічную эклектыку.
Жыцьцё стыляў мае ўнівэрсальныя законы. Рэакцыяй на цяперашняе стылёвае бязладзьдзе ў галовах і эклектычную палітыку стане толькі НОВЫ БЕЛАРУСКІ СТЫЛЬ, як некалі мадэрн стаў рэакцыяй на эклектыку часоў позьняга рамантызму. Паколькі для Беларусі гэта будзе вяртаньнем да сваёй клясыкі — эўрапейскай мінуўшчыны, но-
вы беларускі стыль можна назваць, паводле лёгікі працэсу, нэамадэрнам, можна новым нэаклясыцызмам, а можна і нэа-нэарэнэсансам... Урэшце, гэты апошні перакладаецца і як «новае беларускае адраджэньне»...
А навокал — стыхія каменю... Талент чалавека і сіла ягонага духу стварылі цуд. Цуд адзінства ў рознасьці і рознасьці ў адзінстве. Чысьціня парываў дае звышнатуральны плён. Плён чалавека нясьмерціць душу. Імкненьне дойлідаў да прыгожага перамагло сьмерць і зрабіла іх несьмяротнымі...
Праскія камяні сьпяваюць вам песьню аб Беларусі...
2005 г.
КАХАНЫ ГОРАД
Кастрычнік 2004 году. Лепш бы вы гэтым разам у Менск ня езьдзілі. Бадзяючыся па горадзе, вы зробіце нешчасьлівую пакупку — фотаальбом «Мінск. Гісторыя пасляваеннага аднаўлення. 1944—1952». Добрае выданьне, вельмі шмат ня бачаных вамі раней здымкаў роднага гораду, шмат здымкаў таго, чаго ўжо няма... I так разьвярэдзіць душу, так забярэ...
Вы даўно ўжо ня можаце знаходзіцца ў старой частцы гораду — вам там брыдка і няўтульна. Там няма стылю — спрэс вульгарная эклектыка. Там ня толькі парушаная прасторавая кампазыцыя, там наогул стала зашмат месца. У Верхнім Горадзе зьявіліся прыкметы расейскай эстэтыкі — храм на горцы, белы тынк, зялёная бляха, лысы адхон з дарогай да сабору і, вядома, багамольцы і багамоліцы — цёткі ў хустках з почасту варожымі позір-
камі. А далей калізія — няма цыбулінаў і закамараў. На гары замест цэркаўкі з танюткімі барабанамі і цыбулінамі-сьвечкамі або велічнага сабору з аграмаднай шатровай вежай і какошнікамі — стаіць абарончы храм у стылі тутэйшага барока. I не адзін. I наўкола яшчэ шмат засталося «ня іхнага», але ідэалёгія прасторы ўжо і ня нашая.
Цяпер вам лепш на праспэкце, там хоць і савецкі, але стыль. Зрэшты... Вы няшчыры сам з сабой, хіба ж вам лепей сярод а-ля піцерска-маскоўскакіеўскіх савецкіх гаргараў уздоўж шырачэзнай трасы на Маскву, хай сабе і вытрыманых у стылі сталінскага ампіру?
Ды дзе ж вам лепей — там, тут ці гэндзя? Паткняцеся ў старым цэнтры туды, сюды — паўсюль паркінгі, замест часанага каменю вартая жалю бэтонная плітка, паўсюль псэўда, імітацыя, эклектычнае наслаеньне старога і новага, стылёвага і безгустоўнага, грошай і беднасьці, памяці і баспамятцва... I несьціханы душэўны боль.
Вы ведаеце, што тут было, вы таксама ведаеце, як, куды і, галоўнае, КАЛІ яно ўсё зьнікла. Прыкра толькі, што вам пра гэта ніхто не сказаў. Ніхто не сказаў і не напісаў пра гэта у 60-я, у 70-я, у 80-я. Вы самі мусілі пра гэта даведвацца ў 90-я, успамінаючы аповеды бабці, параўноўваючы здымкі ў альбомах ды шукаючы згадкі ў кнігах.
Укладальнік таго нешчасьліва набытага вамі альбому Віталь Кірычэнка ў камэнтарах да сьпісу старых вуліц піша «зьнікла», «не захавалася»... A вы ведаеце, што трэба было б пісаць «збамбавалі», «зьнесьлі», «разабралі», «разбурылі». У прадмове ўкладальнік расказвае, як немцы разбамбілі ў пер-
шыя дні вайны ваш Менск, а пасьля, прыйшоўшы ў яго, пачалі наўмыснымі выбухамі бурыць руіны, якія пагражалі людзям. Але ён ня піша, як дамы ў тыя руіны ператварыліся, маўляў, і так усё зразумела... Зрэшты, вы думаеце, што ўкладальнік ня мог-такі сказаць праўду пра трохдзённы пажар у Менску 25—27 чэрвеня 1941 году — сёньня гэта ў Беларусі амаль немагчыма за дзяржаўныя грошы...
Вы бачыце ў альбоме Кірычэнкі вузенькую вуліцу Дамініканскую (сёньня Энгельса) у 1944 годзе перад вызваленьнем — вы бачыце абгарэлыя, але цэлыя дамы. Вы таксама памятаеце здымак гэтай вуліцы ў альбоме Васіля Каляды «Мінск учора і сёння», зроблены 3 ліпеня 1944 году адразу пасьля вызваленьня — паловы вуліцы ўжо няма, Дамініканскую «вызвалілі» ад забудовы.
Вы ўрэшце са злой іроніяй пазіраеце на першы здымак альбому Кірычэнкі, зроблены савецкім лётчыкам Першай паветранай арміі ў 1944 годзе — вы ведаеце, што лётчык бамбавіка з асалодай шчоўкнуў затворам фотаапарату, каб пракантраляваць сваю работу. Інакш нельга патлумачыць, чаму ў 1944 годзе палаюць разбомблены Дом афіцэраў і квартал жылой забудовы паміж сучаснымі вуліцамі Інтэрнацыянальнай і Рэвалюцыйнай адразу за каталіцкай катэдрай. Вы ведаеце, што нейкі савецкі патрыёт, якіх яшчэ шмат засталося ў Беларусі, не міргнуўшы вокам скажа, што кварталы вашага гораду гараць з чэрвеня 1941 году і ніяк не дагараць. Але вы — не савецкі патрыёт і ведаеце, што тут да чаго.
Далей вы з сумам чытаеце надпіс пад тым першым здымкам: «Вызваленая сталіца савецкай Беларусі»... Гэтаабо памылка, або фальсыфікацыя. Насамрэч сталіца яшчэ толькі ў «працэсе вызваленьня». На здымку старажытныя дамы на месцы сёньняшняй кансэрваторыі яшчэ ўсе цэлыя, толькі бяз дахаў, а ў сапраўды вызваленым Менску іх ужо няма — толькі падмуркі і кучы друзу. Гэта добра відаць на далейшых фота ў тым жа альбоме.
Такі самы канфлікт здымкаў і тэксту — ва ўсіх фотаальбомах пра Менск. «Вось якім пакінулі гітлераўцы раён...» Як жа вам дакрычацца да свайго народу: «Расплюшчыце вочы, пагартайце тыя кнігі, паглядзеце на Менск акупаваны і вызвалены, параўнайце і адкажэце сабе, што ж здарылася. Нас сапраўды вызвалілі — ад нашай спадчыны, ад нашай культуры, ад нашай сталіцы...»
Вы па маме — мянчук у пятым пакаленьні, вашыя продкі перабраліся ў Менск яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Вы нарадзіліся на Ратамскай (цяпер Мельнікайце) непадалёк ад Замкавай. Вы яшчэ дыхалі паветрам толькі што загубленых пакручастых Падзамкавай, Нова-Мясьніцкай (Старазамкавай), Завальнай і Біржавой, што віліся за два крокі ад вашай Ратамскай. Вы дзіцём гулялі па Нямізе і Ракаўскай, вы спускаліся з бабцяй па Казьмадзям’янаўскай, калі на ёй заставаўся яшчэ адзін дом — аптэка XVII стагодзьдзя, трэцяя, дарэчы, паводле даўніны на абшары былога СССР пасьля талінскай і львоўскай. Ваша бабця, беларуская шляхцянка гербу «Дамброва» Вера Лось, да вайны жыла на Інтэрнацыянальнай (раней Праабражэнская, а яшчэ раней Зборавая).
Ваш дом № 11а і дагэтуль стаіць у двары адразу за рэстарацыяй «Пан Хмелю». У гэтым жа доме тады пэрыядамі жыла ў свайго бацькі Юля Каралёва, дачка пляменьніцы братоў Луцкевічаў Яніны Каханоўскай — мама сьпевака Данчыка. Ваш прадзед, беларускі шляхцюк Тодар Лось, да рэвалюцыі жыў у пазасталым і дагэтуль доме з чырвонай цэглы на Кірава каля вакзалу — тады гэта была гімназія Рэймана, у якой дзед і працаваў. Ваша прабабця Марыя Францаўна Мамчыц гандлявала на Юбілейным рынку, а цяпер ляжыць на Кальварыі... Гэта ваш горад, і ў вас яго амаль забралі.
Але праўду пра разбурэньні ніхто раней вашаму народу не сказаў. Ніхто зь беларускіх савецкіх пісьменьнікаў і гісторыкаў не напісаў пра сапраўдную прычыну разбурэньняў. Ніхто не сказаў пра гэта публічна. Маглі б напісаць нешта асьцярожнае, нейкую паўпраўду, кшталту: «Горад пацярпеў ня толькі ў пэрыяд акупацыі, але і падчас жорсткіх баёў за вызваленьне...» або «Немцы аказалі такі ярасны супраціў, што давялося пры вызваленьні гораду ўжыць цяжкую артылерыю і авіяцыю, што прывяло да новых разбурэньняў...» Маглі б намякнуць, падказаць, навесьці на думку. He сказалі, не намякнулі, прамаўчалі... «Factum tacendo crimen facias acrius», — сказаў некалі Публілій Сыр. Змаўчаўшы, паглыбляеш злачынства.
Зрэшты, некаторыя ўсё ж казалі і нават паказвалі. Ваша бабця прывяла вас на так званы «пуцеправод» над Нямігай, калі вуліцу зносілі. Вы стаялі там шмат дзён. Як у сьне, запаволена рухалася-плыла ў паветры чыгунная «баба»,
глуха стукалася аб старыя муры, яны дрыжэлі, стагналі, але не паддаваліся. Зрэшты, што можа проціпаставіць старая камянічка барбарскай сіле? Сьцены прагіналіся, адломваліся кавалкамі і ўрэшце абрыналіся ў нябыт, уздымаючы хмары белага пылу... Бабця плакала, вы стаялі побач сьцішаны і ўважлівы. Вы ячшэ ня ведалі, што колькі будзеце жыць, не забудзеце і, бадай, не даруеце. Дарма што ўчашчаеце ў царкву...
У 1980-я вы самі далучыцеся да ліку тых, хто бараніў старую частку вашага Менску. Другі за савецкую гісторыю антысавецкі мітынг у Беларусі адбыўся ў сакавіку 1988 году на пляцы Волі, і ладзіўся ён якраз у абарону Старога Гораду ад мэтрабудаўнікоў. А ў 1984 годзе, пры зносе гарадзкога тэатру на Пляцы Волі, вашыя будучыя паплечнікі наладзілі першы ў БССР публічны пратэст, за што іх арыштавалі. Гэта была ахвярнасьць. Была яна і пазьней, калі капалі зь Зянонам Пазьняком шурфы на раскопках Дамініканаў і ў іншых месцах, калі пратэставалі, бунтавалі, пісалі артыкулы, давалі інтэрвію, ладзілі «круглыя сталы», учынялі абмеркаваньні праектаў рэстаўрацыі і рэгенэрацыі ў палацах «Белсовпрофа» і Палітасьветы. А дзе ж усе цяпер, куды падзеліся?.. Хто ў палітыцы, хто ў бізнэсе, хто за мяжой. I нікому няма справы да нашай справы. I нікому няма справы да нашага гораду. Хто ж зь дзяцей загаворыць па-беларуску, убачыўшы паркінг на Нямізе? А вось калі б дзеці ўбачылі адноўленую Казьмадзям’янаўскую ці хаця б Нямігу...
Вы ведаеце, чаму цэламу народу няма справы да яго справы. Вы ведаеце, чаму пра гэта ніхто не расказваў, чаму вы мусілі самі даведвацца гэта. Каляніяльная спадчына ў вашага народу ўжо ў генах або, прынамсі, у жылах. Традыцыі Арды і Бізантыі, дзе людзі нахіляліся яшчэ да таго, як іх аб гэтым прасілі, сталіся традыцыямі і вашага народу. Адсутнасьць сваёй дзяржавы і неэўрапейскія традыцыі часовых гаспадароў прыводзяць, бывае, да непапраўных вынікаў.
Адзін з такіх вынікаў — недаацэнка ролі вашага гораду ў паўставаньні беларушчыны і Беларусі. Насамрэч у вашай краіны два цэнтры — Вільня і Менск. Вільня — да першай паловы XX стагодзьдзя, Менск — ад паловы ХІХ-га. Менавіта ў Менску жыў першы беларускі прафэсійны літаратар — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У Менску нарадзіўся першы геніяльны беларускі паэт — Максім Багдановіч. Менск — глыбінна беларускі, каранёвы горад. Мала хто сумняецца, што галоўнай падзеяй тысячагадовае беларускае гісторыі стаў Акт 25 Сакавіка, калі беларусы назаўсёды засьведчылі цэламу сьвету, што яны ёсьць. Але важна ня толькі тое, што гэта адбылося ў Менску. Важна, што ініцыявалі абвяшчэньне незалежнасьці браты Луцкевічы з паплечнікамі. Творцы беларускага нацыянальнага адраджэньня XX стагодзьдзя Іван і Антон Луцкевічы былі карэннымі менчукамі — іхны бацька, менскі шляхціц Ян Луцкевіч, браў удзел у паўстаньні Каліноўскага, пражыў усё жыцьцё ў Менску і пахаваны на Кальварыі.
Аднойчы вам ў рукі трапіць кніга С. Юстапчыка «Каханы горад» 1948 году выданьня. У прад-
мове Антона Адамовіча (С. Юстапчык — ягоны псэўданім) вы ўбачыце тое, пра што і самі ўжо даведаліся з розных фотаальбомаў і аповедаў бабці ды іншых сваякоў, якія перажылі вайну ў Менску. Таксама як і вы — мянчук, Адамовіч-Юстапчык піша:
«“Каханы горад” напісаны ў 1943 г. Найпершым повадам да напісаньня яго былі ўражаньні ад дэманстрацыйнага, “сьвяточнага”, але барбарскабязьлітаснага бамбардаваньня безбароннага і пазбаўленага ўсялякіх ваенных аб’ектаў Менску саветамі ў ноч на 1 траўня 1943 г. Туга па “каханым горадзе’’ на прымусовым выгнаньні ў Нямеччыне дала апошні повад, штуршок...»
У «завязцы раману», як вызначыў свой твор Юстапчык-Адамовіч, расказваецца пра трох менчукоў-беларусаў, якія былі савецкімі лётчыкамі і ў ноч перад «Міжнародным днём салідарнасьці працоўных» 1943 году атрымалі заданьне бамбіць родны горад. Усе трое былі закаханыя ў аднаклясьніцу, якая заставалася ў Менску пад немцамі. Усе трое хацелі яе ўратаваць. I ў выніку таго бамбаваньня іхная Вера такі загінула. А вашай маме ў дзень таго страшнага налёту было 48 дзён, яна нарадзілася ўвесну 1943-га ў радзільні на былой Дамініканскай (цяпер Энгельса) і тую ноч разам з бабцяй перажыла.
Тады савецкія бомбы пападалі пераважна ў балота на Пярэсьпе — на так званыя Татарскія агароды, цяпер гэта раён Палацу спорту. Але, на вялікі жаль (на найвялікшы ваш жаль!), некаторыя пацэлілі ў Замчышча і Нізкі Рынак — найстарэйшую частку Менску, якую яшчэ Сыракомля
ў XIX стагодзьдзі параўнаў паводле выгляду зь Вільняй. Разбурэньні на Замчышчы і Нізкім Рынку можна ўбачыць на адным са здымкаў у альбоме Кірычэнкі, але без камэнтара...
Эмігрант Антон Адамовіч, напэўна, так і застаўся адзіным беларускім літаратарам мінулага стагодзьдзя, які ўзьняў тэму барбарскага абыходжаньня Чырвонай арміі зь беларускімі гарадамі ды іх жыхарамі.
Зрэшты, беларусаў ад спадчыны пачалі вызваляць даўно. Вызвалялі ад гарадоў і мястэчак, ад замкаў і палацаў, ад кніг і карцін у гэтых замках, ад начыньня цэркваў і касьцёлаў, а таксама ад саміх беларускіх Царквы і Касьцёлу. Беларусаў вызвалялі ад іх саміх.
Калі ў палове XVII стагодзьдзя маскоўцы прыйшлі «вызваляць» менчукоў ад «польскага панаваньня» і «акаталічваньня», яны мелі ў абозе спэцыяльныя каманды для росшуку ЎСЯГО. Прыходзіла такая каманда ў менскае прадмесьце, напрыклад, на Траецкую гару, і калі знаходзіла каваля, дык забіралі яго, вучняў-падмайстраў, дзяцей, жонку, усё начыньне кузьні, увесь рыштунак і ўсё (!) жалеза ў навакольлі, нават завесы зь дзьвярэй зрывалі! Гэта быў сапраўды імпарт тэхналёгіяў. Многія менскія цэхі вывезьлі амаль у поўным складзе, і адрадзіцца яны здолелі толькі пад канец стагодзьдзя. I цягнуліся ў Масковію з «вызваленых» абшараў абозы з новымі рабамі, іх дабром, іх варштатамі і сыравінай.
Хто не падыходзіў для імпарту, таго секлі. Асаблівай лютасьцю ў маскоўскім войску, паводле сучасьнікаў, вызначаліся калмыкі і башкіры.
Былі паветы, дзе пазаставалася па некалькі сотняў жыхароў. У Менску, кажуць, засталося 170 чалавек. Пасечаныя касьцякі дзетак і дарослых менчукоў яшчэ можна выкапаць побач з падмуркамі касьцёлу Сьвятога Тамаша Аквінскага кляштару дамініканаў — ім тады зрабілі перад храмам братнюю магілу. У спустошанай краіне той, хто выжыў, ня меў за што жыць. Таму і паўсталаваўніяцка-праваслаўнымМенскустолькі каталіцкіх кляштараў — польскія манахі і манашкі памкнуліся на танную місію на ўсход і будавалі ў вашым горадзе кляштары ў другой палове XVII стагодзьдзя за капейкі, а дакладней — за шэлягі і барацінкі. Так у цэнтры Менску запанавала збольшага правінцыйнае сакральнае барока Рэчы Паспалітай. I так расейцы «абкаталічылі» Менск. Цяпер гэта, дарэчы, характэрна і справядліва, што ў цэнтры вашага гораду ім дагэтуль няўтульна і няма нічога ў «іхным» стылі... Нават галоўны катэдральны праваслаўны сабор месьціцца, так бы мовіць, «у гасьцях» у бэрнардынак.
Маскоўцы моцна дапамаглі і Уніі. Да Патопу ў Беларусі было яшчэ шмат тых, хто наконт Уніі сумняваўся і з надзеяй глядзеў на Маскву. Пасьля Патопу, калі «аднаверцы»-вызвольнікі масава рабавалі ня толькі касьцёлы і ўніяцкія цэрквы, але і праваслаўныя храмы, сумневаў не засталося. Праваслаўная царква на Нямізе была разрабаваная і апаганеная, як і іншыя праваслаўныя сьвятыні, і гэта, відаць, стала не апошняй прычынай заняпаду парафіі — у наступным стагодзьдзі храм быў перададзены ў арэнду габрэйскай грамадзе.
У палове XVII стагодзьдзя Беларусь вызвалілі ад 55 працэнтаў яе насельніцтва, і яна набірала тыя страчаныя 55 працэнтаў 150 гадоў, да канца XVIII стагодзьдзя, а магла б прырасьці на тыя працэнты або і падвоіць колькасьць насельнікаў. У палове XVII стагодзьдзя ваш край быў галоўным экспартэрам збожжа ў Эўропе, а стаў занядбаным закутком, пэрыфэрыяй цывілізаванага сьвету, ягоныя палеткі парасьлі бадыльлем, а гарады ляжалі ў руінах. Труну з засохлым (ці не сьвяты?!) целам канцлера Лява Сапегі вызвольнікі выкінулі ў Вільні на сьметнік. Так ён і ляжыць цяпер у каменнай труне ў лёхах віленскага касьцёлу Сьвятога Міхала з трэснутай скурай на лбе... Але хто пра гэта ведае? Лёс Сапегі, як лёс Беларусі...
Калі беларусаў вызвалілі так, што ажно далучылі, ім пачалі загадваць, колькі гарадоў мець і якія вуліцы выпростваць. Вільні пашанцавала, Менску — не, бальшыню вуліцаў спрасьцілі. 3 1861 году да 1905 у цэнтральнай Расеі на загад імпэратара статус гарадоў атрымалі 400 паселішчаў, а ў Беларусі два — Горы-Горкі і Смаргонь. Затое навязалі цэламу краю бульбу як монакультуру для вытворчасьці сьпірту на ўсю імпэрыю і пакрылі край адкупнымі корчмамі. Адкупная сыстэма давала расейскаму бюджэту траціну даходаў ужо ў XVII стагодзьдзі.
У «вызваленай» ад палякаў і ўніятаў Беларусі гэта выглядала так. Пэўны спрытнюга атрымваў права гандляваць казённай гарэлкай на пэўнай тэрыторыі — водкуп. Далей адкупнік завозіў у беларускую вёску, дзе ведалі толькі медавуху, бочкі з гарэлкай і... або прадаваў за бесцань, або зусім
раздаваў задарма. Часам гэтыя бочкі наўмысна пакідалі на ўскрайку паселішчаў зусім без гаспадара — абы сяляне прывучыліся піць. Выпадкі нападаў на такіх «апойнікаў» лічыліся сотнямі — іх жорстка зьбівалі і выганялі. Шмат народу за гэта пайшло ў Сыбір. Калі ж людзі памалу прывыкалі тапіць цяжкую долю ў чарцы, у бліжэйшым мястэчку адкупнік будаваў карчму, а ўрад абавязваў кожнага селяніна выпіць у год пэўную колькасьць гарэлкі. Калі нехта піць не хацеў, адпаведную суму ўсё роўна трэба было ўнесьці. Дзіва што ваш народ адказаў славутымі «цьвярозымі бунтамі» і антыалькагольнай літаратурай на беларускай мове, а на чале супраціву стаялі ўніяцкія і каталіцкія сьвятары. Бунты былі жорстка задушаныя, і вы дзівіцеся, чаму пра гэты гераічны чын вашага народу так мала пішуць сёньня. Мо таму, што вашых суайчыньнікаў памалу-такі вызвалілі ад цьвярозасьці?..
У Другую сусьветную вайну беларусаў вызвалілі ад Менску, Віцебску, Магілёва, Гомеля, Полацку і яшчэ шмат ад якіх гарадоў і мястэчак, a таксама ад успамінаў пра гэта. Таму, хто забыўся, вы нагадаеце, што па вежах віцебскіх храмаў прыстрэльвалася савецкая артылерыя, калі горад, як водзіцца, «вызвалялі». У расейскай і расейскасавецкай традыцыі людзей кладуць тысячамі, a гарады прасуюць танкамі і авіябомбамі, артылерыяй і мінамётамі. Той, хто не шкадуе чалавека, хіба пашкадуе нейкі дом, царкву ці квартал?.. Там людзі — шрубкі, а дамы — наогул нішто. Зрэшты, свой Піцер яны не здалі, а беларусы сваё — паздавалі. Ці ім паздавалі.
А ўсё ж мог нехта ў 1970-80-я асьцярожна напісаць хоць чвэрць праўды... Ніхто не напісаў. Дзяўбуць і дзяўбуць: немцы разбурылі, мы вызвалілі. Аўтар альбому «Мінск'незнаёмы. 1920— 1940» Ільля Куркоў нават на вокладку вынес савецкі штамп: «...На жаль, сталіца не паспела распасцерці крылы. У чэрвені 1941 году бомбавы шквал змёў унікальны ў сваёй самабытнасці горад». Вам нават цытаваць гэта няёмка, бо гэта нават не паўпраўда. Можа ўсё ж нехта з журналістаў і гісторыкаў завітае некалі да вашых сваякоў, якія перажылі вайну ў «зьмеценым» горадзе, у збольшага цэлых і ацалелых будынках, — да ўсіх вашых Ласёў, Вусаў, Грамыкаў, Шавеляў і Гарбачонкаў... «Вызваленаму» чалавеку хіба цяжка будзе ўсьвядоміць, што ў акупаваным Менску ня толькі працавалі рэстараны і тэатры, але і фабрыкі і заводы (агулам 150 прадпрыемстваў). Людзі ня толькі жылі — ім, нягледзячы на пажар і разбурэньні першых дзён вайны, было дзе жыць.
Тым, хто сьвята верыць у міт аб разбурэньні Менску толькі немцамі, не зашкодзіць паслухаць аповед дзьвюх цётак вашай мамы. Яны 3 ліпеня, у апошні дзень акупацыі, хадзілі, а дакладней поўзалі са сваёй Ратамскай на хлебазавод на рагу тагачасных Астроўскага і Вызваленьня. Немцы ўцяклі, работнікі разьбегліся, а менчукі ад голаду кінуліся раскрадаць муку з заводзкіх складоў. Калі цёткі дапаўзьлі да заводу, мукі не засталося, было толькі рашчыненае цеста — яны набралі поўную наўлечку ад вялікай падушкі і сьпяклі дома прыстойны хлеб на ўсю сям’ю. А паўзьлі цёткі з Ратамскай да Вызваленьня (раней звалася Няміга
Ракаўская) таму, што, паводле іхных словаў, «над галавой снарады сьвісталі» і паўсюль раздаваліся выбухі — горад вызвалялі...
Што праўда, пасьля вайны амаль вызваленыя ад «кепскіх» успамінаў беларусы самі дарабілі нямецкую і суседзкую справу вызваленьня ад сваёй спадчыны і культуры. Тысячы людзей, натхнёных чуткамі пра схаванае ў мурах старых камянічак габрэйскае золата, з хцівым імпэтам бралі ўдзел у зносе абгарэлых «каробак» у цэнтры Менску. Парадаксальным чынам са сталіцы СССР афіцыйнаму Менску загадвалі захаваць помнікі гораду і пачаць іх рэстаўраваць. Масква 25 гадоў — ад канца 1940-х да пачатку 1970-х — марна дамагалася стварэньня ў Менску рэстаўрацыйных майстэрняў. Менск стаяў насьмерць — дакладней, афіцыйны Менск стаяў за сьмерць Менску гістарычнага. Паралельна «з цэнтру» ішлі таксама іншыя дырэктывы — генэральныя пляны вымагалі размаху сацыялістычнага будаўніцтва, пашырэньня, павелічэньня, паскарэньня... Стары Горад быў толькі парушынкай уваччу беларускіх будаўнікоў камунізму. Урэшце наступствы «вызваленьня» мінулых стагодзьдзяў і лёгіка паводзінаў «вызваленых» прывялі да страты эўрапейскага аблічча вашага гораду.
Што праўда, калі прымаліся ўсе рашэньні ў канцы 1940-х і пачатку 1950-х, урад БССР складаўся з 9 беларусаў, 22 расейцаў, 1 габрэя і 1 грузіна. Хто рашаў і чыімі рукамі разьбіраліся руіны і пракладаліся новыя магістралі — чытач хай скажа сам. Чытач, бадай, ведае, каму мала месца і прасторы на вузкіх ды пакручастых эўрапейскіх вуліцах, у каго
душа шырокая — настолькі, што загадала ў пачатку XIX стагодзьдзя спрасьціць і пашырыць вуліцы беларускіх гарадоў. Інакш ёй цяжка дыхалася.
Зрэшты, рабілі ўсё гэта людзі з шырокай душой не заўсёды наўмысна і ўсьвядомлена. Яны не маглі інакш. Яны як дзеці-немаўляты або падлеткі-інфантылы. Іхная машына іх саміх перамолвала мільёнамі, а яны кляліся і клянуцца ёй у адданасьці. Ваш горад стаў ахвярай іх «высокага палёту» — амбітнага жаданьня рашчыніцца ў аграмадзіне магутнай імпэрыі, пераўзысьці ўсіх ворагаў, адолець іх масай, тэрыторыяй і сілай. «Індустрыялізацыя» і «калектывізацыя» — з гэтай жа песьні. Штучна індустрыялізаваны Менск ня вытрымаў наплыву тых, хто прыехаў яго адбудоўваць ды ствараць новыя заводы і фабрыкі.
Як яны маглі яго адбудаваць? Толькі так, як і ў сябе — з шырокімі вуліцамі, вялікімі дамамі і са сваімі таполямі (як вядома, пірамідальная таполя або «лямбардзкі мутант» вытрымвае ў вашай краіне 70-80 гадоў, таму і была Беларусь у XIX стагодзьдзі засаджаная імі). Монстар індустрыялізацыі запатрабаваў плоймы людзейшрубак. Яны таксама часткова прыехалі здалёк, а часткова недахоп кампэнсаваўся мясцовымі сялянамі. Усе гэтыя шрубкі трэба было карміць, апранаць, лячыць, вучыць і перавозіць ад месца жыхарства да месца працы. Таму і праклалі буйныя магістралі праз сэрца старога гораду — розныя там «дублёры праспэктаў» і «паркавыя магістралі». А пасьля дабілі ўсё мэтром.
Вы пішаце «паркавыя магістралі» і ўсьведамляеце, што адна такая магістраль загубіла
Замкавую, Падзамкавую і Завальную — які заняпад, якое эстэтычнае падзеньне нават у назове, ня кажучы ўжо пра сутнасьць, «зьмест» і аблічча!
У будаўніцтве Паркавай магістралі праз сэрца старога гораду была ня толькі эстэтычная, але і іншая, больш злавесная сымболіка. Па Паркавай з Драздоў на працу езьдзілі сатрапы — партыйныя босы гэтай часткі імпэрыі, якія дапільноўвалі ў нас чужы інтарэс. Той інтарэс не супадаў, не супадае і ніколі не супадзе з інтарэсамі Менску, яго жыхароў ды іх краіны.
Страціўшы горад, бедныя менчукі сублімавалі свой клопат пра яго ў прымітыўнае «азеляненьне», а іх прыродная культура надалей праяўляецца ў чысьціні на гарадзкіх вуліцах. Той, хто гэтым ганарыцца сёньня, мае ведаць, што іншаземцы і чужакі дзівіліся з гэтага і ў XIX стагодзьдзі, і ў пачатку XX. Стрыманая прыстойнасьць — частка мэнталітэту тутэйшага чалавека.
Зь іншага боку, вы разумееце, што калі б у 1940-50-я гады нехта ў Менску загаварыў пра рэстаўрацыю ці рэгенэрацыю старога гораду на ўзор варшаўскага Starego Miasta, наўрад ці ён бы застаўся на волі, а мог бы і з жыцьцём разьвітацца. Шанцаў, бадай, не было і так, і гэтак. Таму і віну «інфантыльных» трэба прызнаць і так, і гэтак.
Ваша бабця ня раз гаварыла вам пра жудасныя савецкія бамбёжкі Менску падчас нямецкай акупацыі. Як казала бабця, бамбавалі «нашы». Яна расказвала, як хадзіла паглядзець у раён Дому Ураду на рэшткі вуліцы Талстога і чалавечыя кішкі на электрычных і тэлефонных дратах. Савецкія бомбы вызвалялі савецкіх жа
грамадзянаў-беларусаў ад жыцьця, а менчукоў тагачасных і будучых — ад Менску. Такім самым чынам расейцы ў 1990-я гады вызвалілі чачэнцаў ад Грознага, троху раней аўганцаў ад іх шматлікіх гарадоў і вёсак. Нядаўна расейцы вызвалілі ад дзяцей школу ў Беслане і Беслан ад школы, а перад гэтым — Тэатральны цэнтар на Дуброўцы ў Маскве ад часткі гледачоў м’юзыклу.
Бабця казала, што гэта славутая савецкая лётчыца Грызадубава ніяк не магла пацэліць у Дом Ураду і зраўняла зь зямлёй усё вакол яго. Таму вы ведаеце, адкуль на вуліцы Бэрсана сёньня новыя камяніцы — старыя разам з жыхарамі не перажылі «справедлнвый всенародный гнев н ненавнсть к оккупантам». Неістотна, ці сапраўды гэта была Грызадубава, — важна, што за немцамі ніхто іншы, апрача саветаў, Менск не бамбіў. Аднойчы, расказвала бабця, паліцай гуляў вясельле ў Траецкім прадмесьці, дык падпольшчыкі далі інфармацыю на той бок фронту, прыляцеў нейкі ас і пацэліў проста ў дом зь вясельлем... Праўда, ня зь першага разу. Астатнія бомбы, зразумела, троху прарэдзілі забудову...
Божа, якая прорва паміж намі! Ім тады ішлося і цяпер ідзецца пра здраднікаў радзімы — і дома, і за мяжой. А нам — усяго толькі пра родны кут.
Вызваленыя ад спадчыны і ўспамінаў беларусы з захапленьнем глядзелі савецкія фільмы пра савецкіх выведнікаў, якія гераічна і самааддана ратавалі замінаваныя эўрапейскія гарады ад задуманага фашыстамі зьнішчэньня...
Менску і менчукам няма розьніцы — саветы ці немцы: і тыя, і тыя іх не шанавалі, а толькі пала-
годжвалі на іх зямлі свае справы — цынічна і брутальна.
Ачомаўшыся ад шоку першых дзён вайны, правадыр і бацька народаў заклікаў не пакідаць ворагу нічога вартага і каштоўнага. У выніку пры адступленьні зь Менску спэцыяльная каманда НКВД з агнямётамі і камсамольскія атрады з бутэлькамі з бэнзінам падпалілі кожны (!) дом на вуліцы Савецкай (цяпер праспэкт Незалежнасьці) ад БДУ да сёньняшніх ростаняў на пляцы Якуба Коласа і ўсю вуліцу Леніна. Пажар, натуральна, ахапіў і прылеглыя кварталы старога цэнтру. На тых вуліцах стаялі шыкоўныя мураваныя дамы пераважна XIX стагодзьдзя зь ляпной плястыкай, частымі аконнымі рамамі, мастацкім ковам і шматлікімі мэзанінамі. На жаль, большасьць іх мела драўляныя перакрыцьці. Згарэла ўсё дашчэнту — некаторыя гмахі абрынуліся, а некаторыя навісьлі над дарогай. На няшчасьце сёньняшніх менчукоў, кальцавой дарогі тады не было, і тагачасная вуліца Савецкая была адзінай простай трасай на Маскву — па ёй і рухаліся нямецкія калёны мэханізаванай пяхоты і панцырная тэхніка. Немцы дбалі пра сваіх жаўнераў і ня дбалі пра менчукоў, а таму кіраванымі выбухамі зьнесьлі небясьпечныя руіны на ўсім працягу Савецкай, a пазьней прыгналі менчукоў разьбіраць завалы.
Калі энкавэдысты падпальвалі Дом піянэраў, да іх кінуліся маткі дзяцей, што займаліся там у розных гуртках: «Што ж вы робіце, вы хіба не зьбіраецеся вяртацца?..» А ў адказ клясычнае: «Гражданочка, в сторонку». Гэта, дарэчы, быў ня горшы адказ і ня горшы вынік. У іншых беларус-
кіх гарадах тых, хто пратэставаў супраць падпалу іх дамоў, расстрэльвалі на месцы. «Свае». Адыходзячы, саветы цалкам спалілі Менск, Гомель, Воршу, Полацак ды іншыя беларускія гарады. I ніхто сёньня пра гэта не гаворыць — і праз 60 гадоў усе як вады ў рот набралі. Можа таму, што калі падпальшчыкі вярнуліся, дык першай будынінай на зьнішчанай імі цэнтральнай вуліцы гораду ўжо ў 1946 годзе стаў новы гмах МГБ? Будынак даваеннага НКВД, дзе цяпер МУС Беларусі, ім, відаць, для «новых задачаў» «послевоенного умнротворення Белорусснн» быў ужо замалы. Жылыя дамы на праспэкце сталі будаваць толькі празь некалькі гадоў, а арганізацыя, што месьціцца ў першым адбудаваным на галоўнай вуліцы доме, выклікае жах у людзей і дагэтуль.
Паводле фотадакумэнтаў і менчукоў, якія перажылі акупацыю, Стары Горад у Менску быў хоць і спалены, бяз дахаў, але цэлы. Пасьля пажару ня вытрымалі адзінкавыя дамы, некаторыя, як гатэль «Эўропа», былі зьнішчаныя нямецкімі бомбамі. Але немцы бамбілі пераважна лёгкімі фугасамі. У першыя дні вайны ў Дом ураду такіх трапіла каля дваццаці, але ён, як вядома, стаіць і дагэтуль. Калі менчукі падчас акупацыі хадзілі ў кіно ў Дом афіцэраў, яны маглі бачыць дзьве двухмэтровыя вырвы ад нямецкіх бомбаў проста ў залі — астатняя будыніна не пацярпела. Затое калі Менск вызвалілі, зьнікла ўсё левае крыло гэтай функцыяналісцкай будыніны Лангбарда ў выглядзе самалёту.
Шмат чаго ў Менску было зьнішчана як бы сымбалічна. Часам вы думаеце, што гэта не выпад-
ковы сымбалізм. Абодва менскія дамы Луцкевічаў пасьпяхова перажылі вайну, але пасьля вяртаньня саветаў іх зьнесьлі і пабудавалі на тым месцы грамадзкую прыбіральню. Дом Ігнатоўскага, каля магілы якога ў вайну менскія скаўты прымал і прысягу, захаваўся, але быў зьнесены, і на яго месцы цяпер стаіць танк пераможцаў. Касьцёл кляштару бэнэдыктынак, дзе ў 1942 годзе была абвешчаная аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай царквы, вайну таксама перажыў, але і яго разбурылі ды паставілі на тым месцы гмах Генэральнай пракуратуры... Палац вялікага канцлера Лява Сапегі і ягоных нашчадкаў на Юраўскай вуліцы ператрываў усе хвалі «вызваленьня», пачынаючы ад XVII стагодзьдзя, у тым ліку і апошнюю вайну, але быў зьнесены ў другой палове 1940-х гадоў падчас расчысткі месца для помніка Сталіну. Цяпер там «Палац Рэспублікі»... Для вызвольнікаў замена Сапегі на Сталіна — лягічная, а для беларусаў?..
Зрэшты, знос кожнага будынку ў гістарычным горадзе непазьбежна абарочваецца сымбалічным зьнішчэньнем гістарычнай памяці, хочуць Ta­ro будаўнікі сьветлай будучыні ці не. На вашай Ратамскай стаялі сьціплыя драўляныя або камбінаваныя дамкі з мураванымі цокальнымі паверхамі. У адным з такіх камбінаваных вы і нарадзіліся. Сям’я мамы пераехала туды ў 1942 годзе, калі немцы дзеля сваіх патрэбаў занялі іх кватэру на Інтэрнацыянальнай. Сёньня тыя дамкі ўжо даўно зьнесеныя, а сама Ратамская страціла назву на карысьць нейкай летувіскі Мельнікайце. Тымчасам праўда гісторыі ў тым, што пад акупацыяй менавіта Ратамскую нямецкія ўлады аддалі
для засяленьня беларускім актывам гораду. Там жылі Вацлаў Іваноўскі, Антон Шукелойць, акторы Менскага гарадзкога тэатру, пасьля вайны пасаджаныя ў турму. У беларускі актыў тады, дарэчы, уваходзіў і «бацька польскай фатаграфіі» Ян Булгак, які са сваім братам працаваў у беларускай управе гораду... Прафэсара Іваноўскага якраз і забілі на Ракаўскай, калі ён ехаў дадому. Чалавека, які здолеў за кароткі час аднавіць збольшага нармальнае жыцьцё Менску, хавалі ўсім горадам.
Калі вы ўспамінаеце пра рэпарацыі, якія саветы ўзялі зь немцаў за разбураныя саветамі ж помнікі Менску, вы думаеце, што яны аказаліся і някепскімі бізнэсмэнамі. Падчас вайны ў Дамініканскім кляштары была нямецкая вайсковамэдычная ўстанова, дык саветы бамбілі яе бязьлітасна — разбурылі шыкоўныя старажытныя дамы на паўднёва-ўсходнім баку Пляцу Волі, дзе цяпер кансэрваторыя, разбурылі сам кляштар, часткова пашкодзілі касьцёл, а таксама зьнішчылі кварталы вакол яго — паміж Кастрычніцкай (Валоцкай), Камуністычнай (Юраўскай) і Энгельса (Дамініканскай). Пасьля вайны ўзялі зь немцаў грошы на аднаўленьне комплексу Дамініканаў як помніка агульнабеларускага значэньня і неўзабаве гэты помнік зьнесьлі з прычыны непажаданасьці яго суседзтва з новапабудаваным помнікам Сталіну. Цікава, ці не пайшлі нямецкія грошы на тую 18-мэтровую статую тырана?
Спаліць горад дашчэнту пры адступленьні, мэтадычна бамбіць яго падчас акупацыі (цяжка паверыць, але бамбаваньні адбываліся на «міжнародныя сьвяты» кшталту 8 сакавіка ці 1
траўня), пасьля амаль цалкам здратаваць яго падчас «вызвольнага» штурму і, урэшце, канчаткова зьнішчыць старыя кварталы за 30 пасьляваенных гадоў у межах так званае «рэканструкцыі» — усё гэта можна назваць дзікунствам, а можна — асабліва прадуманым і вытанчаным цынізмам, нават бізнэсам. У кожным разе, прыбытак імпэрыі — вялікі і разнастайны: і грошы, і «ўціхаміраны» на доўгія гады, пазбаўлены культурнай спадчыны Заходні край, і ўніфікацыя архітэктурнага аблічча калёніі зь мэтраполіяй.
Гэтыя факты немагчыма аспрэчыць: да 1944 году спалены Нізкі Рынак быў збольшага цэлы (там быў цэнтральны офіс баптыстаў), спаленая вуліца Леніна (Францішканская) была пераважна цэлая, спаленая вуліца Энгельса (Дамініканская) была амаль цэлая, езуіцкі кляштар быў цэлы, вуліцы Школьная і Дзям’яна Беднага (Казьмадзям’янаўская) былі амаль цалкам захаваныя і на абедзьвюх у вайну жылі людзі, дамы на Пляцы Волі там, дзе цяпер кансэрваторыя, былі цэлыя, вуліцы Камуністычная (Юраўская) і Кастрычніцкая (верхняя частка Інтэрнацыянальнай) былі часткова цэлыя. Што сталася з гэтымі мясьцінамі падчас «вызваленьня» — добра відаць на здымках, якія сталі публікаваць толькі апошнія 15 гадоў.
Болей за тое. Аснова Нізкага Рынку — уласна рынкавы пляц з руінамі навакольных дамоў і гандлёвых радоў уздоўж Замчышча — існавала яшчэ ў 1946-48 гадах! Шыкоўныя муры мясных радоў са старажытнымі бэлькамі над арачнымі праёмамі падпіралі сабой Замкавую гару і стваралі
ўражаньне магутнай сярэднявечнай фартэцыі. Рэшткі старажытных муроў на самім Замчышчы, у тым ліку мураваная частка будынку Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага, былі захаваныя лепш, чым, напрыклад, руіны Троцкага замку ў Летуве перад пачаткам яго рэстаўрацыі. Той замак сёньня ведае ўвесь сьвет, а мы бачым свае сівыя муры толькі на малюнках Язэпа Драздовіча, Васіля Каляды і рэдкіх здымках...
У вызваленым Менску абгарэлы, але напалову цэлы ў 1941—44 гадах квартал на схіле гары паміж Верхнім і Ніжнім рынкамі перастаў існаваць. Яго ня проста зраўнялі зь зямлёй — яго закапалі ўглыб, у вырвы ад 500-кіляграмовых савецкіх фугасаў. Пагартайце фотаальбомы пра Менск, паглядзіце здымкі ў альбоме Васіля Каляды «Мінск учора і сёння», і вы ўбачыце гэты жудасны схіл ад плошчы Свабоды да будучага пляцу 8-га сакавіка ў 1944 годзе. Там быў адзін з найлепшых і самых старых менскіх куточкаў — 3 чэрвеня 1944 году ён ператварыўся ў суцэльную кучу друзу. Цяпер там пачварная «пацёмкінская» лесьвіца а-ля Адэса і юрыдычная немагчымасьць нешта будаваць ці аднаўляць з-за ахоўнай зоны мэтро.
Бедны ваш горад. Адкуль на яго галаву бяруцца ўсё новыя і новыя маладыя архітэктары, аўтары тых лесьвіцаў? Чаму іх курс за курсам выпускае архітэктурны факультэт палітэхнічнай акадэміі? Нібыта прыстойныя людзі там працуюць, і студэнтаў за мяжу возяць на практыку, напрыклад, у Прагу, і 20 гадоў таму вазілі. Адкуль жа бяруцца такія, як Мусінскі, што пабудаваў вялікі дом на Нямізе? Зрэшты, нашто пытацца, вы ведае-
це — адкуль. Маладыя дойліды таксама вызваленыя ад культуры і спадчыны, ад мовы і памяці, як і іх настаўнікі. Іх не навучылі, што ўсе без вынятку архітэктары прагнуць новага, але найлепшыя — шануюць і старое. Чым адрозьніваецца хам ад прыстойнагачалавека? Прыстойны стараецца лічыцца з чужымі інтарэсамі. Хам самарэалізуецца за кошт іншых. А «вызвалены» архітэктар самарэалізуецца за кошт папярэднікаў ды іхнага плёну.
Архітэктар, як вядома, — гэта мастак, творца. Творца, які думае толькі пра грошы, не мастак. I якраз «не мастакі» сёньня ўзяліся за рэшткі вашага гораду...
Рэстаўрацыя — справа ня толькі ідэйная, але і ідэалягічная. Можна аднаўляць па-рознаму. Можна аднавіць асноўныя гарадзкія дамінанты ў такім выглядзе, які яны мелі да прыходу расейцаў. А можна так, як гэта робіцца цяпер, калі рэстаўрацыя і рэгенэрацыя ня толькі фіксуюць, але і аднаўляюць каляніяльныя рэаліі. Вы ня маеце нічога супраць клясыцызму як такога. Але калі бачыце менскі клясыцызм і думаеце пра яго, вы ўспамінаеце і пра яго аўтара — менскага губэрнскага архітэктара канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў Фёдара Крамэра. Гэты чалавек галоўным чынам перабудоўваў у Менску, Бабруйску ды іншых месцах будынкі сканфіскаваных расейскім урадам уніяцкіх і каталіцкіх кляштараў, школаў і калегіюмаў. Ён жа перабудаваў і менскую ратушу. Крамэраўскі клясыцызм прыйшоў у ваш горад як каляніяльная зьява — разам з расейскімі штыкамі ды імпэрскай адміністрацыяй. Зялёная бляха як імітацыя пазелянелае медзі — таксама.
Вы памятаеце, як на дыспутах у 1980-я некаторыя цьвердзілі: «Гэта супярэчыць гістарычнай праўдзе, у Менску дахоўка была далёка не на ўсіх дамах!» Так, у канцы XIX стагодзьдзя ўжо не на ўсіх... Але што з таго? Турыст, які сёньня прыяжджае ў Прагу, прыходзіць да велічнага сабору Сьвятога Віта на Градчанах і бачыць адтуль панараму гораду, не здагадваецца, што велічныя гатычныя вежы Сьвятога Віта і ўсіх астатніх гатычных храмаў чэскай сталіцы пабудаваныя у 20-я гады XX стагодзьдзя, калі чэхі атрымалі незалежнасьць. Гэтых храмаў-дамінантаў або не было зусім, або яны былі бязьвежавыя. Сёньня яны — якасны прыклад нэаготыкі. Чэхі пабудавалі і маюць.
Але Менску і менчукам гэтага ня трэба. Ім бы зноў займець тое, што яны некалі мелі. I займець гэта праз такую рэстаўрацыю, якая б шанавала іх нацыянальную і дзяржаўную годнасьць... I якая б выклікала ў суседзяў і ва ўсёй астатняй Эўропе павагу да іх, іхнага гораду ды іхнае краіны.
Пакуль жа... Ратушу аднавілі ў стылі расейскага клясыцызму, частку «Гасьцінага двара» — таксама. Старыя купецкія камяніцы XVII-XVIII стагодзьдзяў побач з праваслаўнай катэдрай, званыя цяпер таксама па-расейску «Малым гасьціным дваром», — зьнесьлі. Дамкі разбураюць, дамкі аднаўляюць, другія паверхі будуюць з дрэва, пакрываюць бляхай і кажуць, што так было. Калі было?.. Траецкае прадмесьце аднавілі, часткова зьнішчыўшы, — і цяпер няма старой лазьні з кантрафорсамі і ўсяе вуліцы Камунальнай Набярэжнай. Музычны завулак — адзіная сёньня пакручастая вулка Старога Гораду — зеўрае пусткамі,
якія ніхто не дадумаўся закрыць хаця б мурам, каб стварыць адпаведную прастору і выклікаць у пешахода адпаведныя ёй пачуцьці...
Сёньня Менск мае ратушу такой, якой яна была на момант зносу ў 1857 годзе. Нават не беручы пад увагу ідэі, нельга ня бачыць, як «кульгае» і «крычыць» эстэтыка. На Пляцы Волі ўсе дамінанты — барокавыя, таму і ратушу варта было аднавіць такой, якой яна была на момант прыходу расейцаў у канцы XVIII стагодзьдзя, — гэта значыць барокавай. Барокавымі вы зрабілі б і абодва «Гасьціныя двары». I вам не заміналі б позьнерэнэсансавыя франтоны Базыльянскіх муроў і адноўленае Сьвятадухаўкі, бо паводле стылістыкі яны прымыкаюць да барока.
Ратушу аднавілі паводле знойдзеных у СанктПецярбургу расейскіх праектных дакумэнтаў на яе перабудову ў XIX стагодзьдзі, і ты дзівісься — няўжо ніхто не зразумеў; што кругавы гаўбец з парэнчамі на ратушнай вежы ператварае яе ў тыповую расейскую пажарную каланчу? Элемэнтарнае эстэтычнае пачуцьцё, густ і годнасьць не дазваляюць прызнаць гэта ўдалым узнаўленьнем помніка.
Цяпер адзін «вызвалены» скульптар прапануе паставіць перад ратушай карэту губэрнатара (I), запрэжаную тройкай, але без гаспадара. Сам губэрнатар, маўляў, «працуе ў ратушы»... Гэта — апагей бяспамяцтва і нацыянальнай дэградацыі. Скульптар прапануе вашаму народу вульгарную эклектыку, ён хоча аб’яднаць неаб’яднальнае — вольнасьць і годнасьць магдэбурскага гарадзкога самакіраваньня і каляніяльную адміністрацыю
імпэрыі, дзе гэтай вольнасьці ніколі не было і якая гэтую вольнасьць зьнішчыла ў вашым краі. Хто сёньня памятае фразу, якую імпэратар напісаў на ўказе аб зносе Менскай ратушы? «Дабы не напомннала о былых вольностях...» Вы са скрухай канстатуеце, што ваш народ можа праглынуць і гэты зьдзек, калі ў гарадзкіх уладаў усё ж знойдуцца грошы на тую скульптуру... Як праглынуў ён вяртаньне ў мову журналістаў «мэраў» і «губэрнатараў», дарма што такіх яшчэ не завялі ў Беларусі.
Як праглынуў ваш народ і зьнішчэньне апошніх дамоў на вуліцы Замкавай у 2001 годзе — пратэставала адно купка інтэлектуалаў. Замкавая была першай вуліцай Менску, ёй болей за 900 гадоў, яна была забрукаваная ўжо ў XVI стагодзьдзі, на ёй жыла менская «сярэдняя кляса» — цэхавыя майстры зь сем’ямі. Менск ня толькі пазбавілі замку, які прастаяў дзевяць стагодзьдзяў і ператрываў дзясяткі чужацкіх навалаў, Менск пазбавілі нават напамінку пра яго колішнюю фартэцыю.
Зьнішчэньне Замкавай яскрава выявіла шмат для каго схаваную акалічнасьць — дзіўную і нават парадаксальную, на першы погляд, «недысцыплінаванасьць» беларусаў, якіх у СССР лічылі вельмі дысцыплінаваным народам. Ёсьць закон, ёсьць помнік, які гэтым законам ахоўваецца, і ёсьць чыноўнік, які дапільноўвае выкананьне закону. Але іншы чыноўнік вырашае на месцы помніка пабудаваць жылы шматкватэрны дом і... будуе яго. No problem. Астатнія разводзяць рукамі, маўляў, незразумела, як так сталася...
А вы ведаеце, што яшчэ напрыканцы 1940-х гадоў у Менску сабраліся рэстаўраваць гарадзкую вежу з гадзіньнікам — колішнюю званіцу кляштару езуітаў на пляцы Волі. Яна пасыіяхова перажыла вайну — толькі ў 1944 годзе саветы падчас вызваленьня гораду зьбілі снарадам яе барокавы купал. У 1949 годзе Аддзел аховы помнікаў Саўнаркаму БССР абвясьціў конкурс на лепшы праект рэстаўрацыі гэтага помніка рэспубліканскага значэньня, нават выдалі спэцыяльны буклет з умовамі конкурсу. I вось так — адны зьбіраліся аднаўляць, а тым часам іншыя падагналі будаўнічую тэхніку і вежу зьнесьлі. No problem.
Цікава, што і тады некаторыя менскія архітэктары прапаноўвалі вежу разбурыць і аднавіць з новых «паўнацэнных» матэрыялаў. Як пазьней гэта зрабілі з помнікамі Верхняга Гораду горарэстаўратары з таварыства «Стары Менск».
Вы разумееце, што адбывалася тады і адбываецца цяпер. I за саветамі, і пасьля іх беларускія чыноўнікі аднолькава не выконваюць законы — не адчуваюць патрэбы. Яны ўжо ня памятаюць, што некалі было інакш. Тэрыторыю пад назвай Беларусь і большасьць яе насельнікаў вызвалілі ад культуры, часткаю якой ёсьць пашана да гісторыі і патрэба выконваць закон. Наўзамен беларусы атрымалі «недысцыплінаванасьць», і ўрэшце ў 2001 годзе «вызваленьне» дасягнула свайго лягічнага завяршэньня — які эўрапейскі горад бяз замку і вуліцы Замкавай?..
Хто цяпер успомніць, што перад будынкам касьцёлу Сьвятога Язэпа некалі хавалі манахаўбэрнардынаў — там могілкі проста пад тратуа-
рам. Ці даведаюцца некалі менчукі, што калі яны шпацыруюць ад будынку «Белсовпрофа» на вуліцу Бакуніна, яны ідуць не раўнуючы па сьвятых касьцях — проста пад ходнікам ляжаць у магілах Кіеўскія мітрапаліты Вялікага Княства Літоўскага, якіх хавалі перад царквой Сьвятога Духа ў часы Уніі? Зрэшты, няма ўжо і самой Сьвятадухаўкі. Як няма і брацкай царквы Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна са шпіталём і школай — першай уніяцкай царквы Менску, якая стаяла некалі на самай мілай для вас менскай вуліцы і дала ёй сваю назву — на Казьмадзям’янаўскай. Гэтая вуліца была першай мураванай вуліцай гораду і найпрыгажэйшай — некаторыя камяніцы стаялі на ёй з канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзя. Немцы разбурылі там некалькі дамоў на левым баку, астатнія не перажылі вызваленьня і пасьляваеннай рэканструкцыі.
Што ж... Suum cuique — «вызваленым» «вызваленае». Або аднаўленьне гатэлю «Эўропа» на падмурках гарадзкога тэатру — гэта значыць на месцы, якое для ўсіх іншых народаў аднайменнага кантынэнту было б недатыкальнае... Манюшка, Дунін-Марцінкевіч, «Ідылія», першая нацыянальная опэра... Неўзабаве ў вашым горадзе не па-эўрапейску адновяць гатэль «Эўропа» і тым самым яшчэ на крок пасунуць Менск і менчукоў ад Эўропы сапраўднай... Вам на думку зноў прыходзіць улюбёны Публілій Сыр: poenam moratur improbus, non praeterit — толькі часовай бывае беспакаранасьць.
Пытаньне, на якое вы ня маеце адказу, — ці выдасьць нехта некалі сапраўдны фотаальбом-
дакумэнт, фотаальбом-сьведчаньне пра Менск у Другой сусьветнай вайне? Ці пакажа і раскажа хто-небудзь, як і калі зьніклі 5975 старых менскіх дамоў — 80 працэнтаў усёй гарадзкой забудовы? Ці падлічыць нехта хаця б прыблізна, колькі працэнтаў зьнішчылі немцы, а колькі — саветы? Колькі ў вайну, а колькі — пасьля яе? Вы баіцеся, што нікому ўжо пра гэта ня йдзе і ня пойдзе.
Куды ж падзецца вам, ня вызваленаму, а ўсё яшчэ паланёнаму вашым горадам, вашымі колішнімі вулкамі і вашай краінай Беларусьсю-Літвой? Летуцець, марыць, спадзявацца на гіпатэтычнае татальнае аднаўленьне большай часткі Старога Гораду? Гэта камфортна для душы, але ж вы бачыце рэальны стан рэчаў і рэальна ацэньваеце магчымасьці купкі «паланёных», кшталту Уладзімера Дзянісава, Захара Шыбекі і Сяргея Харэўскага, вы таксама добра бачыце, куды кіруе сытуацыя на вашай Бацькаўшчыне. Вы бачыце, як там аднаўляюць і што там аднаўляюць...
Але вы ўжо нямала пажылі і ведаеце, што ў нябёсаў няма нічога немагчымага... Вы думаеце пра гэта кожны прыезд у свой горад і ўрэшце з удзячнасьцю ўспамінаеце пра нязломнага Зянона Пазьняка, які неяк сказаў вам за келіхам віна ў праскай гасподзе: «Усё зьнясем і ўсё адновім»... I вы, прыроджаны скептык і пэсыміст, раптам далучыцеся да гэтых аптымістычных словаў і таксама скажаце сабе і ўсім астатнім: «Не пераймайцеся, няма таго, чаго нельга зрабіць, кожную будыніну можна разабраць і кожную вуліцу можна аднавіць»...
Раней ці пазьней у Менску зноў зьявіцца старая вуліца Няміская з рэчкай Нямігай пасярэдзіне, Замчышча, Нізкі Рынак з гандлёвымі радамі ды ўсімі яго заблытанымі вуліцамі, завулкамі і тупікамі, Ракаўскае прадмесьце, кварталы вакол Казьмадзям’янаўскай, абедзьве Гандлёвыя, адна зь якіх зноў атрымае колішнюю назву — Зыбіцкая, старыя масты празь Сьвіслач на ЛаўскаНабярэжную з гарадзкім млыном паміж імі, увесь ансамбль Верхняга Гораду, большасьць кляштараў з касьцёльнымі вежамі-дамінантамі, у тым ліку кляштар бэнэдыктынцаў на рагу Фэліцыянскай (Камсамольскай) і Койданаўскай (Рэвалюцыйнай), дзе захаваўся вольны пляц, а можа нават і кварталы паміж Дамініканскай і Юраўскай на месцы так званага Палацу Рэспублікі. Вы верыце, што ўсе масты зноў атрымаюць свае назовы, і безыменны цяпер мост паміж Нямігай і Траецкім прадмесьцем зноў стане Хлусавым, а мост на вуліцы Купалы — Плябанскім.
Для таго, каб Менску вярнуць паўтара дзясятка старых вуліц і сотні (!) старых дамоў, трэба разабраць усяго 6-7 навачасных пабудоваў у старым цэнтры — якая несувымернасьць высілкаў і плёну!
Цяпер беларусы ня маюць належнае сталіцы, менчукі ня маюць Старога Гораду і водзяць сваіх дзяцей у «лунапаркі» з састарэлымі савецкімі назвамі і такімі ж састарэлымі атракцыёнамі. Але вы верыце, што відавочная для вас ісьціна стане ўрэшце відавочнаю для ўсіх беларусаў — без татальнага аднаўленьня старога Менску ім будзе сорамна вяртацца ў эўрапейскую сям’ю, якая ў сябе ўсё захавала, усё аднавіла і мае непараўнальна
багацейшую за Беларусь архітэктурную спадчыну. Адноўлены стары Менск толькі дапаможа Эўропе прызнаць беларусаў за сваіх, а «вызваленым» насельнікам вашай краіны ён дапаможа ўспомніць, хто яны, і паверыць у гэта.
Вы верыце, што інжынэры знойдуць магчымасьць аднавіць старую забудову над лініяй мэтро. Вы верыце, што пад Ніжнім і Верхнім Горадам зьявіцца тунэль для транспарту. Вы верыце, што грошы на гэтыя праекты зьбяруць самі беларусы ды іхныя фірмы, і скарбонкі будуць стаяць па ўсёй краіне менавіта для збору грошай на аднаўленьне старога Менску, а не на пабудову чарговых пачвараў у каляніяльным стылі на вашай зямлі. I большасьць будынкаў адновяць прыватныя фірмы, аддаўшы першыя паверхі і ўнутраныя двары гораду. I прыбытак ад турыстаў, якія прыеду ць паглядзець на гэтае нечу ванае ў сьвеце дзіва — адноўленае старое са зносам новага — вельмі хутка пакрые выдаткі на тое аднаўленьне. Нечуваная агульнанацыянальная будоўля зьнітуе, аб’яднае ваш народ, на гэтым будуць выхоўваць будучыя пакаленьні.
Вы верыце, што Стары Горад стане ўлюбёным месцам адпачынку менчукоў — сем’ямі, зь дзецьмі і сябрамі людзі будуць гуляць па пляцах, брукаваных вуліцах і завулках, па набярэжных Сьвіслачы — Камунальнай Набярэжнай, ЛаўскаНабярэжнай і Гандлёвай Набярэжнай. Турысты будуць купляць сабе сувэніры з гарадзкім гербам і дзяржаўнай Пагоняй, будуць слухаць бой гадзіньнікаў на вежы каля касьцёлу езуітаў або на ратушы, якія дзіўным чынам ня будуць перашкад-
жаць адзін аднаму. У ратушы будзе дазволена даваць шлюб ня толькі менчукам, але і беларусам з усяе краіны, а таксама чужынцам. Паўсюль можна будзе купіць турыстычны даведнік на якой-хаця мове з картамі і папулярным выкладам беларускай гісторыі — без суседзкіх мітаў і залішняй сьціпласьці. На пешаходным Хлусавым мосьце будуць граць музыкі, а мастакі і штукары аблюбуюць увесь Нізкі Рынак. У адноўленым будынку Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага можна будзе самому на старажытным варштаце надрукаваць на памяць старонку са Статуту ВКЛ або з кнігаў Скарыны ці Мамонічаў. У адной з судовых заляў кожную гадзіну можна будзе паназіраць за пачаткам судовага паседжаньня і падзівіцца з прыгажосьці судзьдзёвых мантыяў і строяў варты. У няміскім тупіку насупраць Петрапаўлаўскай царквы кожны ахвочы зможа пастраляць з арбалета або лука.
Вы верыце, што ў адроджаную частку Замчышча гараджане і госьці сталіцы будуць заходзіць празь перакідны мост над Нямігай, за валам на Замкавым пляцы зьявяцца камянічкі рамесьнікаў, там будуць працаваць кавалі і мынцары. У замку ж будуць і музэі беларускага гарадзкога, шляхецкага і народнага строяў, а таксама музэй беларускай зброі. Кожны ахвочы зможа сфатаграфавацца ў старасьвецкім аксамітным барэце ці ў рыцарскіх латах. У вадзяным Гарадзкім млыне на Сьвіслачы перад Нізкім Рынкам можна будзе пад кіраўніцтвам млынара змалоць троху мукі і аднесьці яе ў суседнюю пякарню, адкуль праз паўгадзіны вы забераце гатовы хлеб — свой хлеб. Для турыстаў і рызыкантаў-беларусаў будуць
прапаноўвацца экстрым-праграмы і экстрымтуры — можна будзе ноч правесьці ў гарадзкой вязьніцы XVII стагодзьдзя або пакатацца на вагончыку ў музэі жахаў сярод амаль жывых пэрсанажаў беларускіх паданьняў і мітаў. Ахвочыя змогуць пакатацца на першым менскім трамвайчыку-концы, а дзеткі — на рыцарскіх конях за Замчышчам. Там жа можна будзе паглядзець на рыцарскі турнір, а на пляцах Старога Гораду штомесяц будуць праводзіцца тэматычныя кірмашы.
Вы верыце, што Стары Менск будзе заўсёдным месцам школьных экскурсіяў, а настаўнікі гісторыі будуць праводзіць там адкрытыя заняткі. Вы верыце, што вашу ўлюбёную Казьмадзям’янаўскую як найстарэйшую мураваную вуліцу гораду ператвораць у Музэй беларускай гарадзкой архітэктуры. У разьмешчаных на першых паверхах музэйных залях людзі ўбачаць макеты гістарычных цэнтраў Горадні і Магілёва, Віцебску і Наваградку, Пінску і Нясьвіжу, Паставаў і Глыбокага — усіх гарадоў вавдай краіны, дзе былі або ёсьць клясычныя рынкавыя пляцы з ратушамі. Самым папулярным на Казьмадзям’янаўскай будзе Музэй гісторыі беларускай мэдыцыны ў будынку першай менскай аптэкі. Людзі будуць захапляцца васковымі муляжамі сцэнаў ліквідацыі сярэднявечных эпідэміяў у беларускіх гарадах. Апрача музэяў, на Казьмадзям’янаўскай будуць самыя прэстыжныя рэстараны беларускай, францускай ды іншых экзатычных кухняў. Лідэры краіны завядуць традыцыю прыводзіць дзяржаўных гасьцей у Стары Горад і паказваць яго як прыклад
Сяргей Абламейка. Настальг ія нябачанай адбудовы і нечуванага нацыянальнага ўздыму і салідарнасьці. А пасьля высокія госьці зь дзяржаўнымі кіраўнікамі абавязкова будуць абедаць ці вячэраць у адной з рэстарацыяў на вашай Казьмадзям’янаўскай і яе дварах.
Вы верыце, што ў новым Старым Горадзе будзе адноўленая традыцыя шэсьцяў і парадаў менскіх цэхаў. 3 цэхавымі харугвамі і сьцягамі, са сьпевамі па Нізкім Рынку будуць калёнамі шпацыраваць гарадзкія майстры. Адна калёна абавязкова будзе зьбірацца каля адноўленай царквы Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна на сутыку Казьмадзям’янаўскай, Няміскай і Зыбіцкай у Ніжнім Горадзе. Калёна будзе складацца зь дзьвюх асобных частак — з кавалёў і шаўцоў, але харугвы ў іх будуць амаль аднолькавыя, бо апекунамі абодвух цэхаў былі сьвятыя Кузьма і Дзям’ян.
Вы верыце, што ўсе адноўленыя і пазасталыя цэрквы і касьцёлы, сынагогі і кірхі, а таксама мячэт аддадуць былым гаспадарам, што не перашкодзіць менчукам і гасьцям гораду хадзіць на канцэрты камэрнай музыкі ў Сьвятадухаўку ды іншыя храмы. У кляштарных будынках будуць музэі рэлігіі, беларускай кухні, дыпляматычнай справы ВКЛ, рамесьніцкіх цэхаў і шмат яшчэ чаго. Пад камяніцамі на Замчышчы будзе вялікі археалягічны музэй Менску ХІ-ХП стагодзьдзяў, a на Верхнім рынку перад ратушай будзе адноўленае месца страты, і каля яго бяз справы будзе сумаваць гарадзкі кат. А можа кат прадавацьме квіткі ў Музэй сярэднявечных катаваньняў і тэхнікі допыту, які будзе побач, у купецкіх камяніцах.
Вы верыце, што вуліца Няміга зноў атрымае старую назву — Няміская. Пасярэдзіне яе зноў будзе цячы нашастаражытная Няміга — паабапал яе будуць каваныя ці літыя парэнчы з балясамі, дно будзе брукаванае, а берагі абавязкова будуць стромыя — каб Няміга была рэчкай, а не каналам у бэтонным рэчышчы з адхонамі. Праз кожныя 50 мэтраў бакі вуліцы злучаць масткі. Уздоўж Нямігі будуць стаяць старажытныя газавыя ліхтары і безьліч лавачак, на якіх будуць абдымацца, цалавацца і прызнавацца адно аднаму ў каханьні маладыя менчукі.
Вы верыце, што ў дварах і будынках Старога Гораду будуць дзясяткі розных тэатраў, а акторы тэатраў дзяржаўных будуць падзарабляць, даючы беларускія інтэрмэдыі XVII-XVIII стагодзьдзяў проста на вуліцах старога гораду, і людзі вакол будуць хапацца за жываты ад рогату. Беларуская батлейка зазнае ў адноўленым старым Менску новы росквіт — лялькі ў дзясятках батлеек будуць гаварыць на ўсіх асноўных эўрапейскіх мовах, у тым ліку на расейскай — для турыстаў з Расеі. Уначы па вуліцах будзе хадзіць сярэднявечная варта, а выхады са старога гораду і ўваход у замак будуць сымбалічна на ноч перакрывацца кабылінамі. Паўсюль будуць кнігарні, пякарні, гасподы і шынкі...
Хай сабе вы гэтага ўжо і ня ўбачыце.
А можа ваша душа кіне-такі вокам на Каханы горад зь нябёсаў і падміргне камусьці, хто будзе захоплена ці прывычна-задуменна спускацца па вашай любімай Казьмадзям’янаўскай да Нізкага рынку і новага помніка ваярам бітвы 1067 году на Нямізе?
Калі ты, мілы нашчадку, адчуеш неяк увечары на завулку ў Верхнім Горадзе або на Рыбным Рынку варушэньне паветра, ціхі шоргат, і празрысты цень праплыве паўзь цябе ў дрыготкім сьвятле ліхтара — не палохайся: гэта толькі стары і непапраўны рамантык С.А. прыляціць паглядзець на Каханы горад і парадавацца за цябе і за яго...
2004 г.
Літаратурна-мастацкае выданне
Абламейка Сяргей
Настальгія
Падарожная проза
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў
Рэдактар Сяргей Дубавец
Карэктар Сяргей Рычавец Мастак Генадзь Мацур
Падп ісаііа ў друк 5.05.2014.
Фармат 84x108 '/32. Папераафсетная. Друк афсетпы.
Гарнітура Petersburg. Ум. друк. арк. 21,63. Ул.-выд. арк. 13,3.
Накдад 600 ас. Замова 2418.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы».
Запіс №1/148 у Дзяржаўііым рэестры выдаўцоў, вытворцаў і расііаўсюджвалыіікаў друкавапых выданпяў вул. Брылеўская, 11-44, 220039, г. Міііск.
E-mail: vish@bk.ru.
www.galiafy.by
Друк ТДА «НоваПрыііт».
Пасведчашіе аб дзяржаўнай рэгістрацыі, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі РБ 25.02.2014 за № 2/54. Вул. Геалагічная, 59, к. 4, п. 10, 220138, г. Мінск.
Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ.
Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру.
Ад 1995 году жыве ў Празе.
Пісьменьнік, гісторык, журналіст.
«Маральны погляд аўтара, часам бязьлітасны да чалавечай экзыстэнцыі, можа нават шакаваць. Але ўвогуле тое абгрунтавана, калі мець на ўвазе перажыты грамадзтвам час і набыты ім досьвед».
Васіль Быкаў пра Сяргея Абламейку
Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар не вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы.
Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ.
Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру.
Ад 1995 году жыве ў Празе.
Пісьменьнік, гісторык, журналіст.
«Маральны погляд аўтара, часам бязьлітасны да чалавечай экзыстэнцыі, можа нават шакаваць. Але ўвогуле тое абгрунтавана, калі мець на ўвазе перажыты грамадзтвам час і набыты ім досьвед».
Васіль Быкаў пра Сяргея Абламейку

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.