Л. B. Кірыльчык
НАВУЧАННЕ ДАШКОЛЬНІКАЎ МАЛЯВАННЮ ПРАДМЕТАЎ
Мінск «Народная асвета» 1993
ББК 74.100.5 К 43
УДК 373.2.036
Аўтарызаваны пераклад з рускай мовы В. I. Жарыкава
Кірыльчык Л. В.
К. 43 Навучанне дашкольнікаў маляванню прадметаў / Аўтарыз. пер. з рус. мовы В. 1. Жарыкава.— Мн.: Нар. асвета, 1993.— 191 с.: іл.
ISBN 5-341-00787-5.
Выхавальнікам дзіцячага сада прапануецца методыка правядзення заняткаў з дзецьмі дашкольнага ўзросту, прыводзяцца прыкладныя планы-канспекты і табліцы, у якіх змяшчаюцца тэхнічныя прыёмы паслядоўнага малявання прадметаў у розных групах дзіцячага сада.
4305000000—247
К---------------- 4—93 ББК 74.100.5
МЗОЗ(ОЗ) — 93
SJ1. В. Кірыльчык, 1993
Пераклад. В. I. Жарыкаў. 1993
АД АЎТАРА
Вельмі не проста даваць парады педагогам, як лепш вучыць дзяцей, якія формы і прыёмы выхаваўчай работы лепш выкарыстоўваць. Аўтар, мабыць, не адважылася б брацца за такую справу, калі б не тыя абставіны, што падштурхнулі напісаць дапаможнік выхавальніку дзіцячага сада. Галоўныя сярод іх — жаданне дапамагчы маладым выхавальнікам, падзяліцца набытым вопытам, правераным на практыцы, а падругое, клопат аб дзецях, аб тых малышах, разнастайныя здольнасці якіх трэба акуратна і настойліва, паслядоўна і спагадліва развіваць з малога ўзросту, выхоўваць у іх добры эстэтычны густ. Словам, фарміраваць натуры творчыя, актыўныя.
У фарміраванні такога чалавека значную ролю адыгрывае эстэтычнае выхаванне, якое развівае здольнасці ўспрымаць, разумець і цаніць прыгожае ў навакольным жыцці, у творах мастацтва.
Маляванне з'яўляецца важнай часткай эстэтычнага выхавання дзяцей, развіцця ў іх вобразнага мыслення. Дашкольнікі, як і ў гульні, у малюнках выказваюць свае пачуцці, уражанні ад з’яў навакольнага жыцця, думаюць, глыбока перажываюць, становяцца нібы ўдзельнікамі таго, што адлюстроўваюць. Задача педагога — дапамагчы малышам знаходзіць адпаведныя сродкі самавыяўлення, вучыць змалку прыёмам малявання.
Прынцыповым момантам у гэтым навучанні з’яўляецца паняцце «прадметнае маляванне». У апошні час па праблеме навучання дзяцей маляванню выказваюцца розныя пункты погляду, заснаваныя на розных эстэтычных канцэпцыях. Аўтар дапаможніка не збіраецца весці палеміку з апанентамі, а прытрымліваецца той пазіцыі, што дзяцей лепш пачынаць вучыць з малявання канкрэтных прадметаў. Гэта дапамагае развіваць іх пазнавальны інтарэс, назіральнасць, уважлівасць да навакольнай рэчаіснасці, разуменне прапорцый, кампазіцыі, фарміраваць добры, нескажоны, мастацкі густ. Словам, пазіцыя, у аснове якой прынцыпы эстэтычнай канцэпцыі
рэалістычнай школы, якія трапна выказаў у артыкуле «Густ» вялікі французскі філосаф Вальтэр: «Найлепшы густ у любым родзе мастацтва праяўляецца ў магчыма больш дакладным перайманні прыроды... Паколькі ў мастацтве ёсць сапраўдныя прыгажосці, то існуе і добры густ, які іх распазнае, і дрэнны, які іх не ўспрымае, а недахопы розуму — крыніца сапсаванага густу — паддаюцца выпраўленню»1.
Вядома ж, што ў дапаможніку гаворка ідзе не пра падрыхтоўку мастакоў, а пра тое, як дзяцей змалку навучыць адлюстроўваць простыя рэчы і з’явы навакольнага жыцця, асвоіць прыёмы і спосабы малявання, падштурхнуць цікавасць і жаданне маляваць, каб малышы адчувалі радасць творчай працы, а не страх перад аркушам паперы і фарбамі. Уменні, навыкі — гэта крылы для ўзлёту здольнасцей чалавека і чым раней яны мацнеюць, тым больш плённай становіцца яго дзейнасць.
Навучанне дзяцей маляванню ажыццяўляецца ў дашкольных установах на аснове «Праграмы выхавання і навучання ў дзіцячым садзе». Вядучая роля ў гэтым належыць выхавальніку.
Аўтар спадзяецца, што гэты дапаможнік здолее аказаць практычную дапамогу маладому выхавальніку, дасць магчымасць больш часу і ўвагі ўдзяляць непасрэднай рабоце з дзецьмі: падрыхтоўцы да заняткаў, якаснаму падбору матэрыялаў, прадуманаму выкарыстанню разнастайных прыёмаў індывідуальнага падыходу ў выхаванні і навучанні малышоў.
У дапаможніку раскрываюцца ўмовы, падрыхтоўка, арганізаныя, методыка правядзення заняткаў у дзіцячым садзе па навучанню дзяцей маляванню прадметаў, змешчаны прыкладныя канспекты заняткаў для кожнай узроставай групы. У дапаможніку ёсць дадатак, у якім даюцца табліцы з прыёмамі паслядоўнасці малявання прадметаў, а таксама матэрыялы для складання дыдактычных гульняў.
Прапанаваная методыка навучання дзяцей распрацавана на аснове прац П. П. Сакулінай, Т. С. Камаровай, Т. Г. Казаковай. Прыкладныя канспекты заняткаў па маляванню складзены з улікам «Праграмы выхавання і навучання ў дзіцячым садзе», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Практычны матэрыял правяраўся аўтарам у дзіцячым садзе № 340 г. Мінска, абмяркоўваўся з выхавальнікамі на семінарах, быў выкарыстаны ў іншых дашкольных установах.
1 Вольтер. Эстетнка.— М., 1974.— С. 269, 270.
ПЕРШ ЧЫМ ПАЧАЦЬ МАЛЯВАЦЬ
Прадметнае маляванне ў дзіцячым садзе — гэта пасдядоўны працэс, дзейнасць малышоў, якая адбываецца ў пэўных абставінах, у пэўны час. Яна патрабуе папярэдняй падрыхтоўчай работы ад выхавальніка і забеспячэння неабходных умоў для плённай працы.
Трэба адзначыць, што пры навучанні дашкольнікаў прадметнаму маляванню (плоскаснаму адлюстраванню прадметаў і з’яў навакольнага жыцця) вырашаецца комплекс задач, важнейшымі сярод якіх з’яўляюцца выяўленчыя, тэхнічныя і выхаваўчыя.
Да выяўленчых адносяцца задачы, якія накіраваны на навучанне дзяцей уменню перадаваць характэрныя прыметы прадметаў (форму, пабудову, суадносіны частак, колер).
Тэхнічныя задачы ўключаюць навучанне дзяцей розным спосабам работы з матэрыяламі для малявання, прыёмам адлюстравання прадметаў.
Выхаваўчыя задачы прадугледжваюць фарміраванне асобы дзіцяці, элементаў навучальнай дзейнасці, правільных адносін да навакольнага жыцця, развіццё творчых здольнасцей, добрага мастацкага і эстэтычнага густу.
Пералічаныя задачы ажыццяўляюцца на даступным матэрыяле, з улікам узросту дзяцей, пры наяўнасці пэўных умоў: гігіенічных, эстэтычных, педагагічных.
Стварэнне гігіенічных умоў садзейнічае ахове жыцця і здароўя, паўнацэннаму фізічнаму развіццю, паляпшэнню працаздольнасці дзяцей на занятках.
Навучанне дзяцей праводзіцца ў чыстым, праветраным памяшканні, якое мае нармальную асвечанасць. Мэбля павінна адпавядаць узросту кожнага дзіцяці.
На занятках па маляванню за ўсімі дзецьмі замацоўваюцца пэўныя месцы за сталамі. Сталы расстаў-
ляюцца па-рознаму, у залежнасці ад формы работы з дзецьмі. Святло павінна быць злева або ззаду дзяцей, каб добра было бачна, што паказвае выхавальнік.
Дзяцей з парушэннямі зроку, якія адстаюць у засваенні праграмы, а таксама нізкага росту трэба садзіць бліжэй, за першыя сталы. 1—2 разы ў год рэкамендуецца мяняць дзяцей месцамі: тых, хто сядзіць далей ад святла, перасадзіць на месцы тых, хто сядзіць бліжэй да святла.
Рабочае месца дзіцяці абсталёўваецца суадносна з тэмай заняткаў і іх мэтай. Матэрыялы размяшчаюцца на сталах зручна, прыгожа, акуратна. Ваду лепш за ўсё ставіць у празрыстых слоічках не даліваючы трэці да верху, пэндзлікі — на падстаўках, гуашавыя фарбы ў празрыстых слоічках, палітра — невялікія кавалкі пластыку. Для сушкі пэндзлікаў больш зручна ўжываць сурвэткі з баваўнянай тканіны. Пэндзлікі пасля кожнага карыстання неабходна прамыць, прасушыць, паставіць ворсам уверх, сурвэткі абавязкова прапаласкаць, калі патрэбна, вымыць.
Рабочае месца выхавальніка абсталёўваецца так, як ' і рабочае месца дзіцяці. Аркуш паперы для паказу ў 1,5—2 разы большы за аркуш паперы дзіцяці. Для дэманстрацыі прадметаў неабходна мець аркушы кардону рознага фармату, расфарбаванага ў залежнасці ад колеру прадметаў: для светлага — цёмны і наадварот. Такая афарбоўка садзейнічае лепшаму ўспрыманню нагляднасці, не стамляе вочы дзяцей.
Для паказу дзецям спосабаў адлюстравання прадметаў выкарыстоўваюцца розныя мальберты, насценныя дошкі з невялікім нахілам.
Мальберты ставяцца ў 1 —1,2 метра ад пёршых сталоў, каб дзеці, якія сядзяць за імі, захоўвалі натуральную позу. Пры паказе выхавальнік сочыць, каб яго постаць не засланяла малюнак. Мальберт павінен добра асвятляцца прамым ці бакавым святлом. Нельга ставіць яго на фоне акна, такое размяшчэнне пагаршае бачнасць малюнка на ім.
Для аналізу дзіцячых работ выкарыстоўваюцца пераносныя стэнды, насценныя дошкі з рэйкамі, якія замацоўваюцца на адлегласці альбомнага аркуша. У пазы рэек устаўляюцца дзіцячыя малюнкі. Між рэйкамі нацягваецца лёска, якая ўтрымлівае розныя па памерах аркушы паперы.
Месца для аналізу работдобра асвятляецца, малюнкі размяшчаюцца на ўзроўні вачэй дзіцяці — гэта дае магчымасць свабодна, без напружання разглядаць іх.
Умовы, што садзейнічаюць развіццю ў дзіцяці эстэтычнага ўспрымання і эмоцый, якія пераходзяць у эстэтычныя пачуцці, адносяцца да эстэтычных. Гэта афармленне дзіцячага сада, яго мастацка-матэрыяльная база.
Вялікай сілай уздзеяння на дзяцей валодаюць прадметы навакольнага свету, памяшканне, у якім яны знаходзяцца. Неабходна, каб усё, што акружае дзяцей у дзіцячым садзе, радавала яго, выклікала станоўчыя эмоцыі, выхоўвала добры густ.
Асвятленне і паветра, прыемная каляровая гама кожнага памяшкання, імкненне да прыгажосці, зручнасці, камфорту, мэтазгоднасці і практычнай апраўданасці абсталявання, стварэнне ансамбля — асноўныя патрабаванні да афармлення дзіцячага сада.
Сцены памяшканняў для дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту афарбоўваюцца ў светлыя, цёплыя — жоўтыя, персікавыя — фарбы, для старэйшага дашкольнага ўзросту — у зеленавата-блакітны, шаравата-зеленаваты і іншыя колеры. Тут трэба ўлічваць танізуючае і стымулюючае ўздзеянне колеру на чалавека.
Сцены дапаможных памяшканняў лепш за ўсё пафарбаваць інтэнсіўнымі цёплымі тонамі, гэта павялічвае асвечанасць, добра суадносіцца па колеру з афарбоўкай групавых пакояў. Увесь матэрыял і абсталяванне дзіцячага сада адпавядаюць эстэтычным патрабаванням: прадметы прыгожыя і яркія, адрозніваюцца стройнасцю формы, прыгажосцю колеру, прапарцыянальнасцю частак. Канструкцыя, форма мэблі, яе колер гарманіруюць з акаляючымі прадметамі. Дываны, кераміка, цацкі, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, карціны ствараюць пэўную каляровую гаму, утульнасць, цеплыню, што садзейнічае развіццю ў дзяцей пачуцця колеру, формы, фантазіі, уяўлення.
Асобнае месца ў жыцці дзіцячага сада належыць выяўленчаму мастацтву. Дзеці праяўляюць вялікую цікавасць да кніжных ілюстрацый, рэпрадукцый карцін вядомых мастакоў.
Высокія патрабаванні прад’яўляюцца да мастацтва для дзяцей. Творы выяўленчага мастацтва, якія адбіраюцца для дашкольнікаў, павінны ўздзейнічаць на
іх, быць глыбока змястоўнымі, высокамастацкімі і даступнымі разуменню дзіцяці.
«Праграма выхавання і навучання ў дзіцячым садзе» вызначае пералік твораў выяўленчага мастацтва для кожнай узроставай групы.
Малюнкі дзяцей — своеасаблівае афармленне дзіцячага сада. 3 найбольш цікавых малюнкаў афармляюцца выстаўкі.
Пры навучанні дзяцей маляванню першаснае значэнне адводзіцца матэрыялу, які ў маляванні з’яўляецца сродкам мастацкай выразнасці. Таму ад правільнага прымянення і выкарыстання матэрыялаў залежыць і вынік, які ўплывае на фарміраванне эстэтычнага густу дзіцяці.
У дзіцячым садзе выкарыстоўваюцца такія матэрыялы: фарбы, папера, алоўкі, каляровыя васковыя крэйды і інш. Папера для малявання выкарыстоўваецца самая розная: чарцёжная, малявальная, для акварэлі, ватман, паўватман, настольная, шпалерная. Ватман, паўватман, чарцёжная, малявальная, для акварэлі маюць шурпатую паверхню. Па ёй добра маляваць алоўкамі і фарбамі.
Настольная папера — шчыльная, пафарбаваная мяккім колерам, добра ўспрымае гуаш.
Шпалерная папера служыць асновай для шматлікіх сартоў шпалераў. Многія шпалеры па сваёй афарбоўцы могуць служыць добрым фонам для малявання гуашавымі фарбамі. Можна выкарыстоўваць і іх адваротны бок.
У залежнасці ад зместу задання да кожных заняткаў рыхтуецца папера пэўнага фармату, памеру, колеру, геаметрычнай формы, розных сілуэтаў. Памер залежыць ад матэрыялаў і валодання дзецьмі тэхнікай малявання. Каляровая гама фона паперы ўзбагачаецца афарбоўкай. У якасці фарбавальнікаў выкарыстоўваюцца туш, чарніла, анілінавыя фарбавальнікі, акварэль, адвары (цыбульнага шалупіння, рамонку, дубовай кары, кары крушыны). 3 пералічаных фарбавальнікаў робіцца раствор, калі ёсць такая неабходнасць, працэджваецца, наносіцца на паперу тампонам з ваты, паралону, матэрыі ці пэндзлем флейцам.
Высушаная, пафарбаваная папера захоўваецца пад прэсам. Пры падрыхтоўцы паперы да заняткаў трэба ўлічваць, што рыхтаваць яе неабходна на 5—6 аркушаў
больш, каб у выпадку неабходнасці можна было замяніць малышу пашкоджаны аркуш або даць другі таму з дзяцей, хто хутчэй справіўся з заданнем.
Для малявання фарбамі ў дзіцячым садзе выкарыстоўваюцца пэндзлі круглыя, мяккія, пругкія, канцы якіх завастраюцца пры мачанні.
Пэндзлі падбіраюцца розных памераў: для дзяцей малодшага ўзросту № 8—10, для старэйшага № 4—6; 10—14.
Пэндзлі флейцы (пэндзлі з плоскім ворсам) прымяняюцца ў маляванні дзецьмі сярэдняй і старэйшай групы.
3 гуашавымі фарбамі дзяцей пачынаюць знаёміць у першай малодшай групе. Гэта густая непразрыстая фарба, якая мае матавую паверхню, разводзіцца да густаты смятаны, разліваецца ў празрысты посуд. Быўшую ва ўжыванні гуаш зліваюць у асобны посуд, шчыльна закрываюць, каб яна не высыхала.
Дзецям у сярэдняй і старэйшай групах фарбу ставяць у наборах, пакідаючы ў слоіках трэць. Каб пэндзаль дастаў да дна, папярэдне яе добра размешваюць. Для атрымання светлага колеру даліваюць бялілы.
Дзяцей старэйшай групы вучаць маляваць акварэльнымі фарбамі. Акварэль — мяккая, празрыстая фарба, колер залежыць ад колькасці далітай у яе вады. Таму, перш чым намаляваць, трэба паглядзець колер на палітры. У дзіцячым садзе акварэльныя фарбы выкарыстоўваюцца ў наборах з 12 і больш колераў. Захоўваюцца яны і становяцца на сталы ў фабрычнай упакоўцы, перад заняткамі фарбы трэба зрабіць вільготнымі. Для гэтага на кожную фарбу капаюць некалькі кропель вады піпеткай або з ворсу пэндзля. У старэйшай групе гэту работу могуць выконваць дзеці.
Алоўкамі дзеці малююць ужо з першай малодшай групы. Наборы каляровых алоўкаў маюць шырокую палітру колераў і адценняў. На занятках па маляванню выкарыстоўваюцца мяккія алоўкі ў наборах па 6, 12, 24 колеры і больш. Простымі графітнымі алоўкамі дзеці старэйшай групы робяць накід. Алоўкі павінны быць добра завостраны. Гэта робіцца перад заняткамі. Дзеці сярэдняй групы правяраюць і адбіраюць зламаныя алоўкі, а дзеці старэйшай групы могуць іх завастрыць самастойна з дапамогай бяспечнай тачылкі. Неабходна мець у запасе алоўкі рознага колеру для замены іх у выпадку паломкі.
Зручныя і практычныя наборы «Поліцвет», якія складаюцца з гранёных палачак рознага колеру з завостранымі канцамі. Іх можна выкарыстаць у рабоце з дзецьмі першай малодшай групы, таму што маляваць імі лёгка, яны не ламаюцца, іх не трэба заточваць.
Фламастэры выкарыстоўваюцца на першапачатковым этапе навучання, яны не патрабуюць асаблівай напругі пры маляванні, даюць яркія, сакавітыя колеры. У старэйшай групе іх лепш за ўсё выкарыстоўваць у спалучэнні з іншымі матэрыяламі, таму што атрымаць адценні пры фарбаванні фламастэрамі нельга, колер ненатуральны, вельмі яркі.
Пачынаючы з сярэдняй групы, у рабоце з дзецьмі па маляванню прымяняюцца каляровыя васковыя крэйды, кароткія палачкі 6—12 колераў. Яны даюць шырокую фактурную лінію, якая мае мяккі, прыглушаны колер.
Дзяцей старэйшай групы знаёмяць з сангінай і вугальным алоўкам. Сангіна падобна на васковыя крэйды розных карычневых адценняў. Вугальны аловак крохкі, дае магчымасць атрымаць шырокую аксамітную паверхню — чорную лінію.
Вугальным алоўкам, таксама як і сангінай, маляваць трэба свабодна, лёгка, без націску.
Усё тое, што садзейнічае перадачы дзецям ведаў, уменняў, навыкаў па адлюстраванню прадметаў, фарміраванню асобы дзіцяці адносіцца да педагагічных умоў.
Важнай педагагічнай умовай з’яўляецца арганізацыя назіранняў з дашкольнікамі за прадметамі і з’явамі навакольнага жыцця, у працэсе якіх малышы атрымліваюць веды аб форме, памеры, канструкцыі, колеры.
Правільныя ўяўленні аб навакольным жыцці фарміруюцца непасрэдна ў працэсе зрокавага, слыхавога ўспрымання, а таксама ўспрымання на дотык у час розных дзеянняў з прадметамі. Умелае разгляданне прадметаў і з’яў дасягаецца толькі ў тым выпадку, калі малышы разумеюць, для чаго, навошта трэба гуляць з прадметамі, разглядаць іх, прыслухоўвацца да гукаў. Таму неабходна растлумачыць дзіцяці яго дзея-нні з прадметамі, паставіць мэту пры разглядванні і назіранні. Атрыманыя веды і ўяўленні дзяцей выкарыстоўваюцца ў іх практычнай дзейнасці, што садзейнічае больш свядомаму і мэтанакіраванаму ўспрыманню наваколля.
Веды, уяўленні, уменні, навыкі перадаюцца дзецям на аснове галоўных прынцыпаў дыдактыкі. Савецкім псіхолагам Л. С. Выгодскім была прапанавана ідэя развіваючага навучання. Гэта азначае, што навучанне павінна папярэднічаць ведам, якія маюць дзеці, намнога забягаць наперад, каб кожны навучэнец мог прыкласці намаганні пры засваенні новых ведаў, актывізаваць сваю мысліцельную дзейнасць.
Прынцып выхаваўчага навучання прадугледжвае на кожных занятках задачы па фарміраванню асобы дзіцяці і шляхі іх ажыццяўлення.
Прынцып даступнасці навучання ўключае ў сябе наяўнасць і спалучэнне цяжкага і лёгкага матэрыялу на аснове ведаў дзяцей, канкрэтнасць выкладання. Даступнымі павінны быць і змест, і метады навучання.
Веды даюцца дашкольнікам сістэматычна і паслядоўна. Перад дзецьмі на кожных занятках ставяцца розныя задачы, якія прымушаюць іх успамінаць і прымяняць папярэднія веды. Чым свядомей і актыўней дашкольнік іх выкарыстоўвае, тым лепшы вынік работы, больш глыбокія і трывалыя яго веды.
У сувязі з наглядна-вобразным мысленнем прынцып нагляднасці мае вялікае значэнне ў навучанні дашкольніка. На занятках па маляванню выкарыстоўваюцца два віды нагляднасці: прадметная і выяўленчая. Да прадметнай адносяцца цацкі, муляжы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, садавіна, агародніна, расліны і інш. Выяўленчая нагляднасць уключае розныя ілюстрацыі, карціны, рэпрадукцыі. Арганізоўваючы работу з дзецьмі, неабходна дабівацца, каб пастаўленыя задачы на занятках былі выкананы ўсімі дзецьмі. Правільна арганізаваць работу з дашкольнікамі па навучанню іх маляванню, дасягнуць добрых вынікаў можа выхавальнік, які ўмее аналізаваць вынікі сваёй працы і аб’ектыўна ацэньваць яе, які мае добрую тэарэтычную і практычную падрыхтоўку. Тэарэтычная падрыхтоўка ўключае суму ведаў па розных відах выяўленчай дзейнасці, дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, па пытаннях кампазіцыі, формы, колеру, матэрыялаў, іх выкарыстання ў маляванні, валоданне прыёмамі навучання адлюстраванню прадметаў дзецьмі дашкольнага ўзросту.
Практычная падрыхтоўка — гэта ўменне маляваць і перадаваць свае веды дзецям: выбіраць аб’екты для адлюстравання, назіраць і разглядаць іх, бачыць кан-
струкцыю прадметаў, іх характэрныя прыметы, вызначаць, у якім матэрыяле патрэбна выконваць малюнак, паставіць задачы і знайсці шляхі ажыццяўлення гэтых задач.
Выхавальнік павінен знаходзіцца ў пастаянным пошуку, удасканальваць свае веды і ўменні, падмацоўваць, развіваць іх, цікавіцца навінкамі літаратуры, наведваць музеі, выстаўкі, выкарыстоўваць радыё, тэлебачанне, вопыт іншых педагогаў.
Дзейсную дапамогу выхавальніку аказвае метадычны кабінет, у якім увесь матэрыял па маляванню, які ёсць у кабінеце, як рэкамендуе Т. С. Камарова,. размяркоўваецца па трох раздзелах: інструктыўна-метадычны, дапаможнікі, вопыт работы.
1 раздзел уключае «Праграму выхавання і навучання ў дзіцячым садзе», «Метадычныя ўказанні» да «Праграмы выхавання і навучання ў дзіцячым садзе», метадычную літаратуру, спецыяльную літаратуру па маляванню, аб пейзажы, нацюр*морце, аб жыцці і дзейнасці савецкіх мастакоў, ілюстратараў, аб тым, як правільна разумець і разглядаць карціну, сродкі мастацкай выразнасці, аб афармленні дзіцячага сада.
II раздзел павінен мець наглядныя дапаможнікі па маляванню, мастацкі фонд, куды ўваходзяць розныя віды наглядных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца на занятках і ў вольны ад заняткаў час. Гэта ілюстрацыі В. Лебедзева да твораў С. Я. Маршака, Я. Рачова да розных казак, А. Лось, В. Басалыгі, П. Паплаўскай да кнігі «Ладачкі-ладкі», Я. Чарушына да апавядання «Верабей», В. Савіча да зборніка беларускіх народных казак «3 рога ўсяго многа» і інш.. Карціны В. Бялыніцкага-Бірулі «Зімні лес» і «Блакітнай вясной», В. Жолтак «Званочкі лясныя», I. Рэпіна «Страказа», В. Васільева «Алёнушка», I. Шышкіна «Раніца ў хвойным лесе», I. Левітана «Залатая восень», I. Хруцкага «Ружы і плады» і інш. Альбомы дзіцячых малюнкаў у малодшых групах на тэмы «Што мы ўмеем маляваць», «Маленькія мастакі», «Рознакаляровыя старонкі», «Забаўныя матрошкі». У сярэдняй групе — «Што нам восень прынесла», «Нашы цацкі», «Дамы нашага мікрараёна, пасёлка, вуліцы», «Смешныя звяркі», «Наша ёлка». У старэйшай — «Восень наступіла», «Дрэвы і кветкі нашага ўчастка», «Дзеці гуляюць», «Прыгожыя будынкі горада Мінска», «Зімачка-зіма», «Добры дзень, май!», «Партрэты сяброў».
Дыдактычныя гульні для дзяцей першай малодшай групы: «Назаві колер», «Прывяжы нітачку да шарыкаў», «Назаві форму», «Складзі вежу», «Адуванчыкі ў траве», «Karo грэе сонейка?».
Для другой малодшай групы: «Назаві, што ці хто гэта», «Смешны снегавік», «Матылькі на лузе», «Парныя карцінкі», «Упрыгожым сукенку, елачку, хустачку».
Для сярэдняй групы: «Падбяры па колеру, па форме», «Апрані неваляшку», «Хто да нас у госці прыйшоў?».
Для старэйшай: «Складзі вясёлку», «Што робіць дзяўчынка?», «Казачная птушка», «Забаўнае кураня».
Апісанні шматлікіх дыдактычных гульняў дадзены ў кнізе Л. А. Венгера «Дыдактычныя гульні і практыкаванні па сенсорнаму выхаванню дашкольнікаў». Выхавальнік можа самастойна прыдумаць, падрыхтаваць дыдактычныя гульні. Табліцы № 1—4 у гэтым дапамогуць яму. Напрыклад, у другой малодшай групе часта выкарыстоўваюцца дыдактычныя гульні «Складзі прадмет». На раздатачных картках адлюстроўваецца адзін і той жа прадмет, але рознага колеру або розныя прадметы (дом, елачка, самалёт, кветка і інш.). 3 геаметрычных форм кожнаму дзіцяці патрэбна скласці дакладна такі ж прадмет, які намаляваны на картцы. Атрыманы малюнак разглядаецца, замацоўваюцца веданне колеру, форм, памеру, размяшчэнне частак у прадмеце.
У сярэдняй групе дыдактычныя гульні ўскладняюцца. У гульні «Хто да нас у госці прыйшоў?» са шчыльнай паперы або кардону дашкольнікі выразаюць часткі цела жывёлы. Дзецям патрэбна знайсці і саставіць тую жывёлу, якая намалявана на раздатачнай картцы. Як ускладненне можна прапанаваць саставіць вобраз на аснове адной часткі цела. У канцы вызначыць, хто прыйшоў у госці (гл. табліцу № 2). 3 выразаных геаметрычных форм скласці малюнак кураняці, перадаць яго складаны рух. У заключэнне высветліць, па якіх прыметах можна вызначыць характар руху.
У старэйшай групе дзецям раздаюцца карткі з малюнкам фігуры дзяўчынкі і міліцыянера. Патрэбна апісаць характар руху, падкрэсліць асаблівасць становішча фігуры (табліца № 3—4). У якасці ўскладненняў з выразаных форм скласці фігуру, вызначыць характар руху. У дадзеным варыянце можна даваць
карткі з малюнкам пэўнага руху фігуры чалавека і самастойна прыдумваць характар руху.
У кабінеце захоўваюцца запасныя пэндзлі, наборы каляровых і простых алоўкаў, васковых крэйдаў, фламастэраў, вугальныя алоўкі, папера.
У III раздзеле збіраецца матэрыял па абагульненню вопыту работы выхавальніка. Гэта — грамзапісы заняткаў, да якіх прыкладаюцца дзіцячыя малюнкі, фатаграфіі, метадычныя распрацоўкі, планы работы, выступленні выхавальнікаў на методаб’яднаннях, бацькоўскіх сходах, педсаветах, кансультацыі, парады.
На ўсе матэрыялы складаецца картатэка, якая сістэматызуецца па асобных пытаннях. Напрыклад, «Разнастайнасць форм і метадаў навучання маляванню ў дзіцячым садзе», «Узаемасувязь розных відаў дзейнасці на занятках па маляванню», «Навучанне дзяцей тэхніцы малявання», «Выкарыстанне нагляднасці на занятках па маляванню».
Увесь матэрыял у кабінеце пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца.
Стварэнне ўмоў, неабходных для навучання дзяцей маляванню прадметаў, дае магчымасць выхавальніку больш якасна ажыццяўляць праграмныя задачы, выкарыстоўваючы для гэтага разнастайныя формы навучання.
АСНОЎНАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ ДЗЯЦЕЙ ПРАДМЕТНАМУ МАЛЯВАННЮ
Навучанне дзяцей маляванню ажыццяўляецца выхавальнікам як на занятках, так і ў іншы час.
На працягу дня праводзіцца індывідуальнае навучанне, у выніку якога дзіця ўзбагачаецца ведамі, уменнямі, навыкамі па розных відах дзейнасці, у тым ліку і па маляванню. Выхавальнік выкарыстоўвае групавую (2—4 чалавекі) і індывідуальную формы работы з дзецьмі, вырашае розныя задачы: пашыраць, узбагачаць і замацоўваць уяўленні аб прадметах і з’явах навакольнага жыцця, удасканальваць тэхнічныя ўменні і навыкі, развіваць дзіцячую творчасць.
Заняткі — асноўная форма арганізацыі навучання ў дзіцячым садзе: яны, указвае «Праграма выхавання і навучання ў дзіцячым садзе», абавязковыя для ўсіх дашкольнікаў. Ім вызначана пастаяннае месца ў рэжыме дня, устаноўлена працягласць у залежнасці ад
узросту дзяцей. На занятках пад кіраўніцтвам выхавальніка дзецям перадаюцца новыя веды, арганізуецца практычная дзейнасць, удакладняюцца, удасканальваюцца і сістэматызуюцца набытыя ўменні і навыкі.
У залежнасці ад задач навучання ў дзіцячым садзе выдзяляюцца наступныя тыпы заняткаў: заняткі па перадачы новых ведаў і іх замацаванню, паўтарэнне, удасканаленне ведаў, уменняў, навыкаў.
Перадача і замацаванне ведаў ажыццяўляюцца на занятках на тэму, прапанаваную выхавальнікам, і тэму, якую выбралі самі дзеці (па задуме).
Значнае месца (2/з усіх заняткаў) адводзіцца засваенню новага праграмнага матэрыялу. Пры іх правядзенні асноўная ўвага дзяцей накіроўваецца на авалоданне новымі ўменнямі і навыкамі, разглядаецца і высвятляецца паслядоўнасць спосабаў малявання прадметаў. Творчыя здольнасці на такіх занятках праяўляюцца толькі ў самастойным ужыванні колеру, дапаўненні малюнка нязначнымі дэталямі, рашэнні кампазіцыі. Разам з тым, на занятках па перадачы новых ведаў часта ўключаецца і раней засвоенае.
Замацаванне ведаў і ўменняў, практыкаванні ў прыёмах малявання трэба выконваць на новым змесце. Напрыклад, у старэйшай групе на адным з заняткаў дзеці малююць бярозу. На наступным — прапануецца намаляваць ілюстрацыі да верша С. Ясеніна «Бяроза», што дае магчымасць знаёмае адлюстраванне прадмета замацаваць пры выкананні новага задання. Для замацавання ведаў і ўменняў дзецям прапануецца з агульнай масы выбраць прадмет, які спадабаўся, і па пэўных прыметах намаляваць яго.
Пры тлумачэнні задання на такіх занятках выхавальнік абапіраецца на веды і вопыт дзяцей, фарміруе ў іх самастойнасць і актыўнасць, развівае творчасць.
Заняткі па задумцы — творчыя заняткі. Яны садзейнічаюць развіццю мыслення, самастойнасці, ініцыятывы, цалкам і поўнасцю абапіраюцца на вопыт і веды дзяцей. Праграмныя задачы на гэтых занятках падбіраюцца на аснове пройдзенага матэрыялу, новыя не плануюцца. Заняткі па задуме могуць праводзіцца парознаму.
На некаторых — выхавальнік выбарам тэмы накіроўвае дзейнасць дзяцей, дапамагае ім прыдумаць змест свайго малюнка. Напрыклад, на тэму «Karo грэе сонейка?» малююць малышы; дзеці ў сярэдняй групе —
«Мая любімая цацка»; старэйшыя дашкольнікі — «Хто да нас у госці прыйдзе на свята навагодняй ёлкі?».
У кожнай узроставай групе таксама праводзяцца заняткі, на якіх малышам неабходна выбраць і тэму, і матэрыялы для малявання.
На занятках па задуме работа выхавальніка носіць індывідуальны характар.
У працэсе навучання на розных тыпах заняткаў у дзяцей фарміруюцца эстэтычныя пачуцці, выпрацоўваюцца навыкі правільных паводзін, самастойнасць, мэтанакіраванасць, працавітасць, уменне даводзіць пачатую справу да канца.
На занятках выкарыстоўваюцца франтальныя формы навучання і навучання па падгрупах. У першай малодшай групе дзеці паступова прывучаюцца да агульнагрупавых заняткаў. Першыя тыдні навучанне праводзіцца па падгрупах з 4—5 чалавек. Пастаянныя падгрупы фарміруюцца выхавальнікам з улікам узроўню падрыхтоўкі і псіхічных асаблівасцей малышоў. Дзеці з няўстойлівай увагай, слаба развітой мовай, якія дрэнна распазнаюць колеры,— аб’ядноўваюцца ў адну падгрупу.
Другая падгрупа — гэта дзеці, якія могуць засяродзіцца на непрацяглы час, мова ў іх пасіўная, ім цяжка адказваць на пытанні, колеры распазнаюць, але не называюць.
У трэцяй падгрупе навучаюцца дзеці з больш устойлівай увагай, яны ўступаюць у зносіны не толькі са сваімі аднагодкамі, але і з дарослымі, распазнаюць і называюць колеры.
Працягласць заняткаў для I—II падгрупы 5—8 мінут, для III — 12 мінут.
У другім паўгоддзі першыя два тыдні падгрупы аб’ядноўваюцца. Спачатку займаецца першая, пасля перапынку — другая падгрупа. Пры наяўнасці ў дзяцей уменняў слухаць, разумець і выконваць загады выхавальніка, падгрупы аб’ядноўваюцца для агульнагрупавых заняткаў. Пачынаючы з другой малодшай групы, праводзяцца франтальныя зан'яткі працягласцю 15—20 мінут. У сярэдняй групе — 20 мінут, у старэйшай — 20—25 мінут.
Старанная падрыхгоўка да заняткаў па маляванню — добры вынік яго правядзення.
Падрыхтоўка да заняткаў па маляванню складаецца з трох узаемазлучаных працэсаў: падрыхтоўка выха16
вальніка, падрыхтоўка дзяцей, падрыхтоўка групавога пакоя.
Выхавальнік рыхтуецца да заняткаў задоўга да іх правядзення. Пры планаванні работы па маляванню ён улічвае асноўныя прынцыпы дыдактыкі, вызначае тэму, праграмныя задачы, якія ўключаюць выяўленчыя, тэхнічныя, выхаваўчыя напрамкі. Трэба прадугледжваць аб’ём ведаў, неабходных дзецям для выканання задання. Узаемасувязь між вывучаемым матэрыялам і рознымі відамі дзейнасці, папярэдняя работа з дзецьмі садзейнічаюць лепшаму засваенню матэрыялу на занятках па маляванню. У залежнасці ад дыдактычных задач выхавальнік прадугледжвае выкарыстанне матэрыялаў і абсталявання, найбольш рацыянальных метадаў і прыёмаў з улікам забеспячэння засваення праграмнага матэрыялу ўсёй групай і кожным дзіцем паасобку.
Пры падрыхтоўцы да заняткаў яму неабходна знаёміцца з навінамі метадычнай літаратуры, перадавым педагагічным вопытам, практыкавацца і ўдасканальвацца ў розных спосабах адлюстравання прадметаў. Трэба падумаць, якім чынам прымяніць атрыманыя веды пры правядзенні заняткаў з улікам таго, што і як будзе рабіць ён сам і дашкольнікі.
Падрыхтоўка дзяцей да заняткаў уключае ў сябе іх папярэднюю дзейнасць, накіраваную на атрыманне, замацаванне і пашырэнне ведаў аб тых прадметах і з’явах, якія яны будуць адлюстроўваць. Да яе адносяцца гульні дзяцей з цацкамі, дыдактычныя, настольнадрукаваныя, сюжэтна-ролевыя, рухомыя гульні, заняткі рознымі відамі дзейнасці, назіранні, экскурсіі, святы і забаўкі, разгляд карцін, ілюстрацый, дзіцячых малюнкаў. 3 найбольш цікавых малюнкаў афармляюцца альбомы, кніжкі-шырмы, выстаўкі.
Для выставак малюнкі размяшчаюцца на пашпарце з указаннем прозвішча, імя і ўзросту дзіцяці. Пры афармленні ўлічваецца месца размяшчэння, асвечанасць і даступнасць успрыняццю дзецьмі. Кніжкі-шырмы вырабляюцца са шчыльнага кардону, 6—8 старонак, на кожнай старонцы прыклейваецца рамка, у якую ўстаўляецца дзіцячы малюнак.
Пры падрыхтоўцы да заняткаў выхавальнік актывізуе дзейнасць дзяцей. Ужо ў сярэдняй групе яны прымаюць удзел у падрыхтоўцы матэрыялу, правяраюць яго стан, рыхтуюць абсталяванне, таніруюць фон.
Рыхтуючы групавы пакой да заняткаў, педагог улічвае стварэнне санітарна-гігіенічных умоў, суадноснасць матэрыялу і абсталявання ўзросту дзяцей, тэме, мэце, зместу работы і прыёмам навучання. Выкарыстоўваюцца розныя варыянты размяшчэння мэблі. У першай малодшай групе састаўляюцца разам 2—3 сталы, пры калектыўным маляванні дзецям зручней маляваць на мальбертах ці на дошцы, з замацаванымі на іх аркушамі паперы. Ва ўсіх астатніх групах сталы расстаўляюцца ў адзін ці ў некалькі радоў, па 2—3 або літарай «П».
Мальберты, калі дазваляе плошча, расстаўляюцца ў адзін рад, у шахматным парадку. Паміж імі ставяцца сталы, на якіх размяшчаюцца фарбы, алоўкі, падстаўкі, вада, палітра, сурвэткі для сушкі пэндзлікаў.
У сярэдняй (у канцы года) і ў старэйшай групах дзеці малююць на асфальце. Кожнаму даецца скрыначка з каляровымі крэйдамі. Выхавальнік памячае крэйдай арыенціры, каб дапамагчы дзецям зрабіць малюнак большым і прыгажэйшым.
Сваё рабочае месца да заняткаў у групе педагог абсталёўвае сам. Дзеці прымаюць удзел у раздачы матэрыялу, пачынаючы з другой малодшай групы. Яны дапамагаюць раскласці падстаўкі, сурвэткі, раздаць алоўкі, пэндзлікі, аркушы паперы, якія падпісваюцца выхавальнікам на адваротным баку знізу або зверху ў левым кутку, указваецца імя і першая літара прозвішча дзіцяці. У сярэдняй групе дзяжурныя абсталёўваюць рабочае месца кожнаму малышу. У старэйшай — дзеці самі рыхтуюць свае месцы суадносна з указаннямі выхавальніка. Дзяжурныя правяраюць работу таварышаў.
Вынікі падрыхтоўкі праяўляюцца пры правядзенні заняткаў.
У кожнай групе дзіцячага сада ў занятках па маляванню выдзяляюцца наступныя часткі: арганізацыйны момант (1—2 мінуты), тлумачэнне задання (2—5 мінут), самастойная практычная дзейнасць дзяцей (20 мінут), вынік работы, аналіз дзіцячых работ (1—5 мінут).
Працягласць кожнай часткі заняткаў залежыць ад узросту дзяцей, тыпаў і відаў заняткаў. Самая рухомая — другая частка заняткаў. Пры перадачы новых ведаў у занятках на тэму, прапанаваную выхавальнікам, час на тлумачэнне павялічваецца да 5 мінут,
пры замацаванні ведаў, паўтарэнні, на занятках па задуме — скарачаецца да 1,5—2 мінут.
Арганізацыйны момант можа быць непрацяглым. Выхавальнік канцэнтруе ўвагу дзяцей на занятках па маляванню, якія павінны адбыцца. 3 гэтай мэтай перад заняткамі арганізуюцца розныя гульні, якія ўключаюць разгляд і знаёмства дзяцей з прадметамі. Значна павышае цікавасць малышоў да заняткаў выкарыстанне прыёмаў, якія заснаваны на загадкавасці, сюрпрызнасці, прываблівасці, актыўным прымяненні тэхнічных сродкаў навучання.
У другой частцы заняткаў выхавальнік паведамляе дзецям тэму, ставіць перад імі мэту, тлумачыць спосабы яе дасягнення, замацоўвае ўсведамленне імі атрыманага задання.
Пры выкананні дзецьмі задання на працягу самастойнай практычнай дзейнасці педагог назірае за іх работай, высвятляе, хто патрабуе яго дапамогі, своечасова аказвае яе, улічваючы асаблівасці і здольнасці кожнага дашкольніка. Асаблівую ўвагу ўдзяляе выхавальнік малаактыўным дзецям. Прыёмы навучання, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай частцы заняткаў, носяць індывідуальны характар і накіраваны на ўменне прымяняць свае веды пры выкананні работы на развіццё самастойнасці, актыўнасці, на якаснае, творчае выкананне задання. Педагог прывучае выконваць пэўныя правілы паводзін на занятках, рацыянальна выкарыстоўваць іх час. За 5—10 мінут да канца заняткаў ён папярэджвае дзяцей аб заканчэнні работы, пасля непрацяглай паўзы малюнкі збіраюцца. У першай малодшай групе гэта робіць сам выхавальнік, у другой малодшай групе кожнае дзіця само можа несці сваю работу ці па выбару выхавальніка дапамагаюць некалькі чалавек (4—5).
Заключнай часткай заняткаў з’яўляецца аналіз дзіцячых работ. Як і ў папярэдніх частках, у ёй працягваецца працэс навучання і выхавання дзяцей. Для падвядзення вынікаў заняткаў выхавальнік рыхтуе месца для размяшчэння дзіцячых работ: стэнд, калі яго няма — фланелеграф, дошка, сталы, з якіх папярэдне прымаецца абсталяванне. На іх свабодна размяшчаюцца малюнкі ўсіх дзяцей, бо кожны малыш спачатку знаходзіць сваю работу. Калі яе няма, у дзіцяці прападае цікавасць і жаданне разглядаць іншыя работы. Дашкольнікі павінны мець магчымасць, не перашкад-
жаючы адзін другому, пазнаёміцца з малюнкамі, абмеркаваць іх, выказаць свае ўражанні. Педагог вызначае заданне для іх разгляду адразу пасля таго, калі збіраюцца работы для аналізу.
Пры падвядзенні вынікаў дзеці могуць сядзець ці стаяць, у залежнасці ад таго, у якім становішчы яны выконвалі заданне.
He заўсёды аналіз праводзіцца ў канцы заняткаў. Часам, калі дзеці малююць па памяці будынкі, кветкі, хмызняк, дрэвы свайго ўчастка, вынікі падводзяцца на прагулцы, пасля прагулкі ці ў другой палове дня, калі заняткі падаўжаюцца. Педагог не толькі вучыць дашкольніка ацэньваць вынікі сваёй працы, але і малюнкі таварышаў, выхоўвае жаданне, устойлівы інтарэс да малявання, развіваетворчасць. Дасягаецца гэта рознымі прыёмамі, пры гэтым улічваюцца асноўныя задачы, пастаўленыя перад дзецьмі пры тлумачэнні задання.
Формы правядзення аналізу могуць быць рознымі, напрыклад:
Некаторы час работы застаюцца ў групе. Яны разглядаюцца і аналізуюцца тымі дзецьмі, якія не вельмі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні на занятках.
Пасля кожных заняткаў малюнкі размяшчаюцца ў кутку для бацькоў, а потым замяняюцца новымі і доўга захоўваюцца (не менш чым год). Для гэтага пасля кожных заняткаў яны сшываюцца ці ўпакоўваюцца ў канверт з надпісам: тэма, праграмны змест, колькасць дзяцей, якія прысутнічалі на занятках, прозвішчы, імя па бацьку выхавальніка і дата. Калі дзіцячыя малюнкі выкарыстоўваюцца для выставак, для афармлення альбомаў ці ў якасці падарункаў малышам, сваім блізкім, то ўказваецца, для чаго яны былі ўзяты і ў якой колькасці.
Пры больш працяглым спосабе захоўвання дзіцячых работ афармляюцца індывідуальныя папкі дашкольнікаў, у якіх захоўваюцца малюнкі за ўвесь перыяд знаходжання іх у дзіцячым садзе. Работы, якія былі выкананы на занятках, падшываюцца, на іх адваротным баку ўказваецца тэма, праграмны змест, дата, подпіс педагога.
Дзіцячыя малюнкі служаць нагляднасцю, узбагачаюць веды і вопыт дзяцей пры індывідуальнай рабоце, дапамагаюць выхавальніку спланаваць разнастайныя формы іх навучання маляванню. Гэта і яго справаздача аб рабоце, якая была зроблена з дзецьмі па засваенню праграмных задач. Яны даюць магчымасць ацаніць не толькі веды, уменні, навыкі дзяцей, але і работу выхавальніка, яго педагагічнае майстэрства. Якасць дзіцячых работ залежыць не толькі ад ведаў дзяцей, але і ад арганізацыі заняткаў, тых прыёмаў, якімі карыстаецца педагог пры іх правядзенні.
МЕТОДЫКА ПРАВЯДЗЕННЯ ЗАНЯТКАЎ У ПЕРШАЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЕ
Поспех у выхаванні і навучэнні дзяцей залежыць ад тых метадаў працы, якімі карыстаецца педагог. Таму што яны вызначаюць на толькі якасць засваення вучэбнага матэрыялу, трываласць ведаў і навыкаў у навучэнцаў, але і дапамагаюць фарміраваць асобу дзі-
цяці, тым самым узбагачаюць творчы патэнцыял асобы самога выхавальніка.
Якія ж прыёмы і формы працы пажадана прымяняць выхавальніку пры перадачы дашкольнікам ведаў, уменняў і навыкаў па адлюстраванню прадметаў?
У дзіцячым садзе незалежна ад узросту дзяцей выкарыстоўваюцца такія метады і прыёмы, якія дазваляюць выклікаць у выхаванцаў непасрэдную зацікаўленасць, эмацыянальныя адносіны да малявання, жаданне выканаць сваю работу якасна, уменне параўнаць і ацаніць вынікі зробленага. У найбольшай ступені дасягнуць такой мэты дапамагаюць метады арганізацыі дыдактычных гульняў.
Гульня — асноўны від дзейнасці дашкольніка, тая форма, праз якую знаходзіць выйсце бурлівая дзіцячая энергія і задаткі здольнасцей, пазнанне свету і праяўленне рыс характару, тэмпераменту. У гульні дзеці з цікавасцю, лёгка выконваюць самыя розныя заданні па навучанню. Таму выхавальнік імкнецца праводзіць заняткі ў форме гульні, каб разбудзіць ахвоту да вучобы, разбудзіць творчыя сілы дзіцячай душы.
Пазнавальны і выхаваўчы дыяпазон гульняў вельмі шырокі. Але асобнае месца займае дзейнасць выхавальніка пры навучанні дашкольнікаў маляванню прадметаў, бо яна сумяшчае ў сабе вельмі важныя задачы. Папершае, яна павінна спрыяць эстэтычнаму ўспрыняццю прадметаў дзецьмі. А гэта ўжо якасна новы погляд на навакольны свет, бо прадугледжвае адрозненне прыгожага і брыдкага, адметнага і разнастайнага ў звычайным. Па-другое, яна павінна развіваць здольнасць дзяцей адлюстроўваць у малюнку навакольную рэчаіснасць з яе формамі і прапорцыямі, канкрэтнасцю прадметаў і дакладнасцю іх размяшчэння ў прасторы. Гэта патрабуе ад дзяцей актыўнасці і самастойнасці ў пазнанні, вывучэнні прадметаў і ў засваенні навыкаў дакладнага іх адлюстравання. Як першая, так і другая задача служыць фарміраванню ў дзяцей эмацыянальнага, канкрэтна-вобразнага мыслення, гэтай важнай перадумовы глыбокага разумення людзьмі твораў выяўленчага мастацтва.
Ажыццяўленне названых задач прадугледжвае паступовасць працэсу ўзыходжання ад самага простага да больш складанага ў навучанні. Ад дзяцей першай малодшай групы дабівацца ўмення аналізаваць прадметы, дакладна іх маляваць яшчэ рана. На занятках па ма-
ляванню ў іх неабходна выхоўваць трывалую зацікаўленасць і жаданне адлюстроўваць прадметы і з’явы навакольнай рэчаіснасці; пазнаёміць з матэрыяламі, тэхнічнымі прыёмамі малявання; навучыць даваць назвы сваім работам і работам таварышаў; выконваць элементарныя правілы паводзін — уважліва слухаць і разумець выхавальніка, адказваць на пытанні і выконваць заданне.
Каб навучанне было больш паспяховым, выхавальніку карысна прымяняць прыёмы падрыхтоўкі дзяцей да практычнай дзейнасці. Перад заняткамі малышам даецца магчымасць асвоіцца з новай для іх роляй — пагуляць з прадметамі ці цацкамі, якія яны будуць маляваць, дэталёва разгледзець іх. У працэсе гульні з прадметамі праводзіцца своеасаблівае абследаванне іх: вызначаюцца і замацоўваюцца ў памяці іх характэрныя рысы і прыметы (форма, велічыня, колер). Напрыклад, выхавальнік кліча да сябе дзяцей, разам з імі разглядае рознакаляровыя стужкі, любуецца імі. Затым раздае іх дзецям, прапануе пагуляць: пабегаць, памахаць стужкамі над галавой, пакруціцца тым, у каго стужкі чырвоныя, у каго сінія — працягнуць перад сабой, зялёныя — прынесці і гіавесіць на крэсла. Гульня не павінна аднастайна зацягвацца. Усе стужкі складваюцца малышамі на месцы, якое паказаў выхавальнік. Выбіраецца адна з іх, указальным пальцам правай рукі дзеці праводзяць некалькі разоў па ёй звёрху ўніз або злева направа. У заключэнне выхавальнік паказвае, як маляваць стужку і прапануе малышам на сваіх аркушах паперы намаляваць шмат прыгожых рознакаляровых стужак.
У час гульні выхавальнік не застаецца пасіўным назіральнікам, а сваімі пытаннямі, заўвагамі ўдакладняе прыметы прадметаў і стараецца замацаваць іх у назіраннях і зрокавай памяці малышоў. Потым пры тлумачэнні задання ён звяртае ўвагу на асаблівасці прадметаў, якія запомніліся ў час гульні. Больш цікава правесці самі вучэбныя заняткі выхавальніку дапаможа стварэнне гульнявых сітуацый. Каб зацікавіць дзяцей будучай работай і выклікаць у іх жаданне выканаць яе як мага лепш, можна папярэдзіць, што ў час малявання да іх у групу будуць прыходзіць розныя «госці». Гульнявы прыём «прыход гасцей», якія звяртаюцца да дзяцей з пытаннямі, назіраюць за іх работай, хваляць за ўдалыя малюнкі, за стараннасць і акуратнасць, дапамагае
стварыць абставіны агульнай зацікаўленасці, сумеснай творчай дзейнасці, актыўнасці і спаборніцтва.
Засяродзіць увагу дзяцей на прадмеце, павысіць іх пазнавальную зацікаўленасць дазваляе прыём нечаканасці, сюрпрызу. Напрыклад, выхавальнік звяртаеўвагу на скрыначку, што стаіць на стале. Дзеці разглядаюць яе і разам адгадваюць, што ў ёй знаходзіцца, якія прадметы ім прыйдзецца маляваць.
Або выхавальнік паказвае групе аркуш чыстай паперы і кажа, што тут не бачна жучкоў, бо яны схавалісяў зямлі і спяць пад снегам. Затым дастае другі аркуш падобны на першы, але з намаляванымі на ім рознакаляровымі жучкамі. Паказвае, як выглядае кожны з іх, якога колеру і памеру, і тлумачыць іх нечаканае з’яўленне на палянцы тым, што ім вельмі захацелася пагрэцца на сонейку. Ствараючы такі вобраз-сітуацыю, ён прапаноўвае кожнаму з малышоў на сваёй палянцы намаляваць такіх жа прыгожых жучкоў, каб і яны пагрэліся на сонцы.
Прыём параўнання дазваляе ўбачыць па частках працэс малявання, параўнаць гатовы малюнак з першапачатковым «эскізам». На аркушах паперы намаляваны часткі прадметаў. Дзецям патрэбна дамаляваць нітачкі да шароў, сцябло да кветкі, лісцікі на дрэвах і інш. Такі прыём дае магчымасць малышам лепш і хутчэй арыентавацца на аркушы паперы, смялей карыстацца алоўкамі і іншымі матэрыяламі, павышае цікавасць да малявання, бо яны бачаць малюнак, уважліва разглядаюць яго і дапаўняюць, параўноўваюць вынікі сваёй працы. (Табліцы 7—11.)
Прыём драматызацыі таксама дапаможа падтрымліваць зацікаўленасць дзяцей. Ен прадугледжвае, што выхавальнік вядзе заняткі ад імя якога-небудзь героя казкі ці цацкі, стварае атмасферу казачнага дзеяння, напамінае малышам знаёмыя ім эпізоды і сітуацыі.
Адпаведны эмацыянальны фон ствараецца з дапамогай мастацкага слова пры называнні тэмы малявання, пры разглядзе і вывучэнні прадметаў, пры падвядзенні вынікаў працы. Вершы, песні, ігра на металафоне, прадстаўленні настольнага і лялечнага тэатра, паказ прадметаў на фланелеграфе з вершаваным ці іншым суправаджэннем — вось далёка не поўны пералік сродкаў і форм дадатковага эмацыянальнага ўздзеяння, якія карысна прымяняць педагогу.
Выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання дазва-
ляе паслухаць грамзапісы, паказаць слайды, дыяпазітывы, відэафільмы.
Названыя прыёмы выхавальнік выкарыстоўвае на занятках у комплексе з іншымі, разнастайна і творча для таго, каб лепш растлумачыць малышам заданне і болыд трывала замацаваць набытыя веды і ўменні.
Дзеці знаёмяцца з прадметамі ў працэсе іх разгляду і абследавання. 3 дапамогай пытанняў выхавальнік правярае, якія веды аб характэрных рысах і прыметах прадметаў яны засвоілі, як развіваецца назіральнасць у малышоў.
Разгляд і абследаванне прадметаў узаемазлучаны паміж сабой: ён будзе больш поўным і плённым, калі дзецям даецца магчымасць дэталёва абследаваць рэч, вызначыць форму, велічыню і размяшчэнне частак яе.
Як працэс разгляд прадмета праводзіцца ў пэўнай паслядоўнасці:
Выхавальнік у першую чаргу вучыць дзяцей зрокава ўспрымаць прадмет: разглядаць, пазнаваць і называць, вызначаць характэрныя асаблівасці, карыстацца фарматворным рухам. Для гэтага патрэбна старанна абвесці ўказкай усе часткі прадмета: спачатку — буйныя, затым — дробныя. Дзецям прапануецца паўтарыць фарматворныя рухі перад сабой указальным пальцам правай рукі.
Колер прадмета выдзяляецца асобна ў тым выпадку, калі малышоў неабходна пазнаёміць з ім ці замацаваць яго веданне. У выпадку ж, калі колер не з’яўляецца характэрнай прыметай прадмета і не ставіцца задача на азнаямленне і замацаванне, на яго ўвага не акцэнтуецца.
Зрокавае ўспрыманне дапаўняецца і ўдасканальваецца ўспрыманнем на дотык, абмацваннем паверхні прадмета, яго частак. Дробныя часткі дзеці могуць прыкрыць пальцамі, буйныя — адной ці двумя далонямі. Гэта дазволіць лепш пазнаёміцца з рознымі частка-
мі прадмета, іх адносным размяшчэннем, велічынёй і формай.
Абследаванне можна суправаджаць мастацкім словам (пацешкай, вершам), песняй, музыкай, ігрой на металафоне.
Калі дзеці пачынаюць маляваць, выхавальнік дапамагае ім адлюстроўваць характэрныя прыметы прадметаў і з’яў.
У першай малодшай групе ў час заняткаў выхавальнік выкарыстоўвае поўны паказ паслядоўнасці малявання. Пры гэтым звяртаецца ўвага на тэхніку адлюстравання. Дзеянні суправаджаюцца каментарыямі і падкрэсліваннем характэрных рыс прадметаў. Малюнкам запаўняецца ўвесь аркуш. Пасля тлумачэння задання, пры паказе таго, як малююцца шары, педагог дае эмацыянальны настрой групе, напрыклад, такімі словамі: «Якія прыгожыя, круглыя, вялікія і маленькія, чырвоныя, сінія, зялёныя, рознакаляровыя шары далі дзеткам!»
Малышы з цікавасцю назіраюць за паказам і тлумачэннем задання ў тым выпадку, калі выкарыстоўваюцца розныя наглядныя дапаможнікі: прыгожыя яркія цацкі, фланелеграф, лялькі настольнага тэатра, карціны-панарамы і іншыя, аб якіх больш падрабязна расказваецца ў кнізе Т. Г. Казаковай «Нзобразнтельная деятельность младшнх дошкольннков» (Москва, 1980).
У другой палове года ў час паказу прадметаў, каб лепш замацаваць тлумачэнне, прыцягваюцца дзеці. Замацоўваць паказ прыёмаў малявання з малышамі патрэбна пастаянна. Спачатку дзецям прапануецца паказаць пальчыкам правай рукі, алоўкам перад сабой у паветры або сухім пэндзлем на паперы, якой формы прадметы яны будуць маляваць. Для гэтага кожнаму малышу неабходна дапамагчы ўзяць правільна аловак, пэндзаль. 3 тымі, у каго не атрымліваецца адразу заданне, патрэбна паўтарыць некалькі разоў прыёмы паказу. Пачынаць работу можна толькі пасля праверкі таго, як падрыхтаваліся да малявання ўсе малышы.
Актуальнасць, эмацыянальнасць, добразычлівасць, уменне бачыць і разумець цяжкасці, з якімі сутыкаецца кожны малыш паасобку, своечасова яму дапамагчы, сачыць за правільнай паставай дзяцей на ўсім працягу заняткаў дапамагае выхавальніку атрымліваць эфект арганізаванасці і плённай працы.
Неабходна памятаць і ўлічваць індывідуальныя
асаблівасці дзяцей у групе. Вельмі патрэбны малышам увага выхавальніка, яго ўменне своечасова пахваліць за старанне ці падбадзёрыць малыша пры няўдачы. Калі ж хтосьці ў групе не захоча маляваць, заўпарціцца, то прымушаць ці павышаць на яго голас ні ў якім разе не трэба. Лепш аднесціся да гэтага спакойна, добразычліва, засяродзіць увагу малышоў на чымсьці іншым.
Распаўсюджаным у практыцы прыёмам навучання дзяцей першай малодшай групы з’яўляецца індывідуальны паказ. Выхавальнік на асобным аркушы паперы паказвае прыёмы малявання тым дзецям, хто не спраўляецца з заданнем. Паказ суправаджаецца больш падрабязным тлумачэннем сваіх дзеянняў. Калі малыш пасіўны, нясмелы, няўпэўнены ў сабе, тады педагог бярэ яго руку ў сваю і разам з ім малюе, інакш кажучы, прымяняе прыём сумеснага дзеяння. Такім прыёмам трэба карыстацца асцярожна, дзеці хутка прызвычаюцца да такой дапамогі, пастаянна будуць чакаць яе і страцяць вельмі важную якасць характару — самастойнасць, пазнавальны і творчы пошук. Мэтазгодна, выкарыстаўшы яго аднойчы, у наступны раз прымяняць больш складаныя: прыём «пасіўных рухаў» (паўтарэнне дзецьмі рухаў выхавальніка), індывідуальнага паказу, заахвочвання і іншыя, якія дапамогуць выклікаць у малышоў упэўненасць і жаданне маляваць самім.
Нельга пакідаць без увагі і здольных дзяцей, тых, хто хутка спраўляецца 3 заданнем. Ім варта прапанаваць паўтарыць малюнак, каб замацаваць уменне; вызначыць, для каго выконваецца малюнак, дапоўніць яго дэталямі, новымі прадметамі. Напрыклад, выхавальнік любуецца прыгожым яркім сонейкам, што намаляваў дашкольнік, хваліць яго і прапануе дапоўніць малюнак, каб было бачна, хто грэецца на сонейку. Усе індывідуальныя заўвагі і заданні трэба даваць так, каб не перашкаджаць рабоце іншых дзяцей, не адцягваць іх увагу.
Асабліва старанна рыхтуецца педагог да тых заняткаў у першай малодшай групе, калі ён прыносіць і прапануе новы матэрыял. Тут выкарыстоўваюцца розныя прыёмы, якія павышаюць зацікаўленасць дзяцей пры знаёмстве з новымі матэрыяламі і інструментамі для малявання. Малышы павінны даведацца аб іх асаблівасцях, для чаго яны служаць, якія правілы карыстання імі. 3 першых заняткаў трэба знаёміць выхаванцаў з тэхніч-
нымі прыёмамі працы, паўтараць, замацоўваць і ўдасканальваць іх. У выніку фарміруюцца трывалыя навыкі карыстання алоўкам, пэндзлем, уменне добра валодаць імі.
Пачынаць вучыць дзяцей маляванню лепш фламастэрамі. На адзін стол раскладваюцца фламастэры розных колераў, толькі жоўты колер не даецца, таму штс ён дрэнна бачны на белым аркушы паперы. Выхавальнік звяртае ўвагу на асаблівасці фламастэраў (яркія, доўгія, роўныя), знаёміць з іх вартасцямі. Малюе розныя прадметы, якія дзеці пазнаюць і пачынаюць маляваць самі.
Для падвядзення вынікаў заняткаў трэба сабраць усе работы, раскласці іх на стале або выставіць на стэндзе. Дзеці разглядаюць іх сумесна з педагогам, параўноўваюць і абмяркоўваюць. Выхавальнік звяргае ўвагу на яркія, прыгожыя малюнкі, вызначае іх змест. Кожнага малыша хваліць за працу, падводзіць агульны вынік. У заключэнне чытаюць вершы, казкі ці апавяданні або спяваюць песні, слухаюць музыку ці гуляюць. Ацэнка работ павінна быць такой, каб у дзяцей выхоўвалася павага да творчай працы сваёй і сваіх таварышаў.
Як прыёмы, так і змест заняткаў па маляванню ў першай малодшай групе разнастайныя. Выхавальнік знаёміць дзяцей з матэрыяламі і абсталяваннем для малявання: з паперай, фламастэрамі, алоўкамі, пэндзлямі, фарбамі. Асноўная ўвага надаецца характару ру.хаў пры рабоце. Дзеці даведваюцца, што маляваць трэба на акуратным аркушы паперы, што малюнку трэба даваць тэматычную назву, вызначаць і называць колеры.
Пры маляванні фламастэрамі і алоўкамі выхавальнік вучыць дашкольнікаў, як правільна трымаць іх трыма пальцамі ў правай руцэ вышэй завостранага канца, як левай прытрымліваць аркуш, як рабіць штрыхі, праводзіць прамыя вертыкальныя і гарызантальныя лініі, як спалучаць іх, як маляваць кружкі, клубочкі (табл. 5). Атрымліваючы фламастэр і аловак аднаго колеру, малыш павінен назваць іх колер і той прадмет, які будзе маляваць.
Калі дзеці малююць траўку ці дожджык, то ім трэба паказаць, як карыстацца кончыкамі пэндзля акуратна, без націску, лёгка вадзіць ім па паперы. Калі ж малююць ручаі, сцяжынкі, дарогі, сляды, то трэба прывучаць дзяцей смела прыціскаць пэндзаль да паперы, ставіць і
ўпэўнена весці рукой, каб атрымліваліся выразныя прамыя лініі (табл. 5).
Для таго каб добра адлюстроўваць прадметы круглай формы, дзяцей вучаць упэўнена замыкаць лінію пры маляванні кола ці шарыка, зафарбоўваць прадметы па форме (табл. 7).
На табліцах 9—12 паказаны для дзяцей першай малодшай групы некаторыя адлюстраванні прадметаў і з’яў навакольнага жыцця.
Самі заняткі плануюцца паквартальна, іх можна праводзіць у наступным парадку:
I квартал
1—3. Першыя тры заняткі правесці на тэму «Намалюй, што хочаш».
Праграмны змест: пазнаёміць дзяцей з матэрыяламі, вучыць заўважаць малюнкі на аркушы паперы, пазнаваць іх.
Вучыць правільна трымаць фламастэры, маляваць імі.
Выклікаць зацікаўленасць і жаданне маляваць.
Матэрыял: пушысты зайчык, малюнкі дзяцей другой малодшай групы (4—5), фламастэры (чырвоныя, сінія, жоўтыя, зялёныя), папера памерам у палову альбомнага аркуша.
Методыка правядзення заняткаў
На крэсле сядзіць зайчык, у лапках трымае малюнкі. Выхавальнік просіць яго паказаць дзецям карцінкі. Яны разглядаюць іх, пазнаюць і называюць прадметы.
Зайчык прапануе навучыць малышоў маляваць такія ж прыгожыя карцінкі.
Выхавальнік бярэ фламастэр, паказвае, як трэба яго правільна трымаць, і малюе, называючы прадметы:
— Гэта шарыкі, вялікія і маленькія.
— Гэта круглыя кольцы.
— Гэта жоўтая кветка і зялёны лужок.
Дзеці садзяцца на свае месцы, бяруць у правую руку фламастэр. Выхавальнік правярае, як яны трымаюць яго і прапануе намаляваць, хто што жадае: шарыкі, траву, дожджык, сонейка, ластавак. Пры падвядзенні вынікаў разглядае з малышамі ўсе малюнкі, высвятляе ў іх замест адлюстраванага імі, знаходзіць падабенства намаляваных і знаёмых прадметаў, хваліць усіх за старанне і працу.
Праграмны змест: вучыць дзяцей заўважаць намаляваныя прадметы, пазнаваць і называць іх, перадаючы назвы рытмам мазкоў.
Прадоўжыць вучыць правільна карыстацца фламастэрам, прытрымліваючы левай рукой аркуш паперы.
Развіваць зацікаўленасць і жаданне маляваць.
Матэрыял: кніга Я. Чарушына «Цыплёнок», папера ў палову альбомнага аркуша з намаляваным на ёй куранём (для кожнага малыша), альбомны аркуш з намаляванай на ім курачкай (для паказу выхавальнікам), фламастэры зялёнага колеру, цацка — завадная курачка.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік разглядае ілюстрацыі ў кнізе ЯЧарушына «Цыплёнок». Звяртае ўвагу на траўку, падкрэсліваючы яе колер. Разам з малышамі ўспамінаюць, што траўка мяккая, куранё з задавальненнем бегае па ёй. Разглядаюць курачку, якая выйшла пагуляць, а траўкі няма. Прапануецца намаляваць траўку. Педагог малюе і тлумачыць свае дзеянні. Затым ён звяртаецца да дзяцей са словамі: «Выйшла курачка пагуляць, свежай траўкі пашчыпаць, а за ёю кураняткі. Намалюйце, дзеткі, куранятам зялёную траўку. Пакажыце пальчыкам, дзе намалюеце траўку на паперы. Вазьміце фламастэры і пачнём маляваць». Заахвочвае малышоў пахвалой, падказвае, што траўка расце ўсюды густая, высокая і нізкая, каб курачка з куранятамі маглі яе шчыпаць.
У час падвядзення вынікаў працы высвятляе, што малышы намалявалі. Хваліць іх і прапануе паглядзець, як курачка шчыпле траўку. Заводзіць механічную цацку.
Прадоўжыць вучыць малышоў правільна трымаць фламастэры пры размяшчэнні штрыхоў раўнамерна па ўсім аркушы паперы.
Развіваць зацікаўленасць да малявання рознымі прыёмамі.
Матэрыял: металафон, папера ў палову альбомнага аркуша з намаляваным лужком, каляровыя фламастэры, парасон.
Методыка правядзення заняткаў
Прапанаваць дзецям паслухаць, як ідзе дождж. Пастукаць па далоні пальчыкам, паказаць, як стукаюць кроплі вады. Зноў паслухаць металафон і паглядзець, як выхавальнік малюе дождж. «Бачыце, які моцны дождж пайшоў на мой лужок,— звяртаецца да малышоў педагог.— Кап, кап, льецца дожджык на лужок. Мацней ідзе, а вось цішэй, цішэй і зусім парастаў».
Замацоўваецца засваенне колеру. Выхавальнік просіцьдзяцей паказаць пальчыкам правай рукі на паперы, дзе яны будуць маляваць дожджык. Падказвае і правярае, як правільна трымаць фламастэры ў час работы і прапануе кожнаму намаляваць дожджык, які льецца на лужок.
У канцы заняткаў разглядае з дзецьмі работы. Разам удакладняюць, што малявалі. Выказвае сваё задавальненне: «Малайцы, дзеці! Вельмі моцны дождж ідзе на лужок Сашы, Сярожы, Томы. Зусім нічога не бачна ад моцнага дажджу ў Пеці, такі дождж і нас можа замачыць. Давайце схаваемся ад яго пад парасон і перачакаем. Вось ён сціхае, сціхае і зусім перастаў. Сонейка зірнула з-за хмар, усе дзеці радуюцца сонейку, пайшлі гуляць. Але раптам зноў пайшоў дождж». Пажадана паўтарыць гульню «Сонейка і дожджык» 2—3 разы.
Праграмны змест: пазнаёміць дзяцей з пэндзлём і фар-. бамі, працягваць вучыць іх бачыць намаляванае на паперы, пазнаваць і называць прадметы, адрозніваць асноўныя колеры.
Вучыць правільна трымаць пэндзаль, мачаць у фарбу і акуратна абціскаць яго аб край слоічка.
Выхоўваць зацікаўленасць і жаданне маляваць фарбамі.
Матэрыял: па адной фарбе рознага колеру на кожны стол, пэндзлі № 8—10; альбомныя аркушы паперы, яблыкі, агуркі, шары, стужкі, мячы, цацка-неваляшка, малюнкі дзяцей.
Методыка правядзення заняткаў
Прыходзіць зайчык у групу, расказвае і паказвае, як прыгожа намалявалі дзеці ў іншым дзіцячым садзе. Разам з выхавальнікам дзеці разглядаюць малюнкі, вызначаюць іх змест, колер адлюстраваных прадметаў. Зайчык тлумачыць, што малюнкі дзеці выконвалі пэндзлямі, прыгожымі яркімі фарбамі. Прапануе навучыцца ўсім маляваць фарбамі. Педагог звяртае ўвагу на пэндзаль, праводзіць сухім ворсам па дзіцячых далонях, паказвае, што ён мяккі. Спрабуе маляваць на паперы — не малюецца. Зайчык падказвае, што трэба пэндзаль правільна ўзяць, макнуць ворс у фарбу, адціснуць аб краі пасуды лішнюю фарбу, паставіць пэндзаль на паперу і маляваць. Выхавальнік пры паказе малюе тыя прадметы, што прынесены на заняткі: яблыкі, агуркі, цацку-неваляшку, стужкі. Дзеці спачатку пазнаюць і называюць іх, а затым знаходзяць гэтыя прадметы. Малышам прапануецца павольна, некалькі разоў абвесці пальчыкам правай рукі форму. Пасля гэтага выхавальнік просіць іх прыгожа паставіць рэчы на стале, а самім садзіцца і маляваць, хто што пажадае: стужкі, шарыкі, яблыкі. Пытае ў 3—4 малышоў, што яны будуць маляваць, хваліць за выбар і падбадзёрвае ўпэўненасцю ў поспеху. Раіць узяць пэндзаль у правую руку пальчыкамі вышэй за металічны абадок, макнуць яго ў фарбу, абціснуць ворс і маляваць. Папярэджвае, каб з фарбай абыходзіліся акуратна.
У канцы заняткаў разам з зайчыкам разглядаюцца малюнкі, вызначаецца іх змест. Выхавальнік хваліць дзяцей за вынікі працы. Дашкольнікі расказваюць зайчыку, што яны намалявалі, якога колеру.
Прадоўжыць знаёміць з маляваннем пэндзлем і фарбамі. Вучыць правільна трымаць пэндзаль, рабіць мазкі.
Выклікаць зацікаўленасць дзяцей і жаданне маляваць.
Матэрыял: букет з лісця клёнаў, альбомныя аркушы паперы блакітнага колеру, фарбы: жоўтая, чырвоная, карычневая — па аднаму колеру на стол, кошык.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае вакол сябе дзяцей і расказвае пра восень, пра тое, як вецер зрывае з дрэў лісце і ўсцілае імі зямлю і якія яны прыгожыя, рознакаляровыя. Ен падкідвае ўгору букет лісця, прапануе паглядзець, як яно падае. Малышы збіраюць чырвоныя і жоўтыя лісцікі, нясуць і складваюць іх у кошык. Педагог хваліць дзяцей і дае заданне намаляваць такія ж прыгожыя лісцікі ў сябе на паперы. Паказвае, як трэба рабіць: «Бяру пэндзаль пальцамі вышэй за металічны абадок, макаю акуратна ворс у фарбу, адціскаю лішнюю фарбу і малюю прыгожыя лісцікі. Стаўлю пэндзаль на паперу, прыціскаю, затым падымаю, а на аркушы застаецца адзін лісцік. Вось упаў на зямлю яшчэ адзін, потым яшчэ і яшчэ. Шмат ляціць лісцікаў — жоўтыя і чырвоныя, меншыя і большыя». Пытае ў дзяцей, чым яны будуць маляваць. Прапануе самім узяць пэндзаль, добра разгледзець яго, правесці сухім ворсам па далоні. Праверыць, як малышы трымаюць яго, пажадаць ім намаляваць шмат асенніх лісцікаў. Калі дзеці працуюць, глядзець, як у іх атрымліваецца малюнак.
Аналізуючы дзіцячыя работы, звярнуць увагу на тое, што ўсе малышы стараліся і намалявалі шмат розных лісцікаў: вялікіх і маленькіх, жоўтых і чырвоных. Замацаваць у свядомасці дашкольнікаў змест іх малюнкаў і колер, якім яны карысталіся.
Праграмны змест: вучыць перадаваць рытмам мазкоў з’явы прыроды.
Працягваць вучыць правільна трымаць пэндзаль, прамываць і сушыць яго, карыстацца фарбай.
Выхоўваць эстэтычны густ, акуратнасць, уменне працаваць сумесна, побач, не перашкаджаючы адзін другому.
Матэрыял: аркушы паперы (25X 80) блакітнага колеру з намаляванымі на іх дрэвамі і хмызняком, фарба гуаш жоўтая, чырвоная, аранжавая — па аднаму колеру на кожны стол.
Папярэдняя работа: малышы на прагулцы разглядалі лісцікі, збіралі іх, гулялі з імі.
2 Л. В. Кірыльчык
33
Методыка правядзення заняткаў
Заняткі праводзяцца з невялікімі групамі па 4—5 чалавек. Выхавальнік паказвае на мальберце, а дзеці адначасова малююць, паўтараючы тое, што ім паказвае педагог. У выніку такой калектыўнай працы атрымліваецца вялікая карціна пра восень, якую дзеці з цікавасцю, з каментарыямі разглядаюць у канцы заняткаў. 9. Тэма: «Лялькі збіраюцца ісці на свята».
Праграмны змест: вучыць дзяцей рытмічна рабіць мазкі па ўсёй плоскасці сілуэта сукенкі, адрозніваць і называць колеры (жоўты, зялёны, чырвоны, аранжавы).
Працягваць вучыць правільна трымаць пэндзаль, карыстацца фарбамі.
Выхоўваць зацікаўленасць, жаданне маляваць, радавацца ўдалым яркім мазкам.
Матэрыял: зайчык, фланелеграф, 2—3 плоскія лялькі ў яркіх сукенках са сцяжкамі, шарамі; сілуэты лялек, выразаныя з альбомнага аркуша паперы; сукенкі, якія злёгку зафарбаваны акварэллю светла-зялёнага, светла-жоўтага і светла-карычневага колерамі; сцяжкі, шары, кветкі, выразаныя з каляровай паперы; фарба гуаш жоўтая, чырвоная, зялёная, аранжавая; пэндзлі № 8.
Папярэдняя работа: дзеці слухаюць вершы, разглядаюць ілюстрацыі ў кнігах, слухаюць музыку Т. Папаценкі «Святочная».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік звяртае ўвагу групы на засмучанага зайчыка, які расказвае, што лялькі збіраюцца пайсці на свята, але сукенкі ў іх не святочныя. Трэба, каб ва ўсіх яны былі яркія, прыгожыя, бо лялькі будуць разам з дзецьмі на ўрачыстасцях. Зайчык вырашыў ім дапамагчы, таму і звяртаецца да дзяцей. Выхавальнік супакойвае яго і прапануе малышам паказаць лялек у яркіх сукенках. Адзначае, што на іх намаляваны лісцікі чырвонага і жоўтага колеру, якія ўжо дзеці малявалі раней. Паказвае, як трэба пафарбаваць сукенкі, звяртаючы ўвагу на тэхніку і прыёмы карыстання фарбамі. Прапануе дашкольнікам узяць правільна ў руку і паказаць сухім пэндзлем, як яны будуць маляваць лісцікі, затым макнуць ім у фарбу, абціснуць ворс і маляваць акуратна, каб сукенкі былі прыгожымі і лялькі засталіся задаволенымі.
У канцы заняткаў лялькі змяшчаюцца на фланеле-
графе. Зайчык просіць дапамагчы раздаць ім сцяжкі, шары, кветкі, каб было весела ім ісці на свята. Дзеці разам з выхавальнікам разглядаюць работы, называюць колер лісцікаў на сукенках, прадметы, з якімі лялька ідзе на свята. Хваліць усіх за дапамогу лялькам і добрую работу, прапануе паслухаць песню пра свята або вясёлую музыку, патанцаваць разам.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць прасцейшыя адлюстраванні прадметаў, называць колер.
Развіваць рухі рук, працягваць вучыць правільна трымаць фламастэр, праводзячы непарыўныя кругавыя рухі.
Выклікаць зацікаўленасць да малюнкаў, жаданне расказаць аб іх змесце.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, фламастэры, клубкі нітак, заблытаныя ніткі, кошык.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік звяртае ўвагу малышоў на кошык, у якім знаходзіць шмат клубкоў з рознакаляровымі ніткамі і камяк заблытаных нітак. Замацоўвае пазнаванне колеру і прапануе дапамагчы разблытаць нітачкі, наматаць іх на свае клубочкі. Раздае дзецям клубочкі. Паказвае, як трэба матаць ніткі на клубок. Малышы правай рукой матаюць ніткі на свае клубочкі. Просіць дзяцей паказаць указальным пальцам правай рукі, які прыгожы круглы клубок у іх атрымліваецца. Перасцерагае, што нітачкі могуць хутка заблытацца, калі клубок упадзе на зямлю з-за неакуратнага з ім абыходжання. Называе тэму заняткаў. Прапануе пакласці клубочкі ў кошык і павучыцца маляваць заблытаныя нітачкі, каб затым атрымаліся прыгожыя клубочкі. Педагог паказвае, як трэба маляваць. Дзецям раіць паказаць указальным пальцам правай рукі, як і дзе на аркушы паперы яны будуць размяшчаць свае нітачкі. Пасля практыкавання прапануе ўзяць правільна фламастэр, правярае, як падрыхтаваліся малышы да працы. Дзеці пачынаюць маляваць. Выхавальнік напамінае, каб яны малявалі рознакаляровыя нітачкі, мянялі фламастэры.
Усе малюнкі педагог выстаўляе на стэнд. Пры агульным разглядзе іх пытае ў малышоў, што кожны маляваў, якога колеру, прапануе паказаць, дзе вельмі моц-
на заблыталіся ніткі, а дзе відаць клубочкі.
Падтрымлівае адабрэннем усіх дзяцей за прыгожыя, рознакаляровыя ніткі, якія яны намалявалі.
Пазнаёміць з тэхнікай малявання вертыкальных прамых ліній, развіваць рухі рукі, працягваць вучыць правільна трымаць фламастэры, праводзячы прамыя і непарыўныя кругавыя рухі.
Выклікаць зацікаўленасць да малюнкаў сваіх таварышаў, жаданне іх разгледзець і параўнаць.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, фламастэры, зайчык з малюнкамі дзяцей, клубочкі, кошык.
Папярэдняя работа: дзеці разглядаюць клубочкі, вязаныя рэчы, выхавальнік арганізуе гульню «Збіраем клубочкі па колерах».
Методыка правядзення заняткаў
. Зайчык паказвае малышам малюнкі, якія яны выконвалі на мінулых занятках і кажа, што з такіх нітак нельга нічога звязаць, бо яны моцна заблытаныя, клубочкі маленькія, амаль нябачныя. I прапануе намаляваць клубкі з роўнымі, нязблытанымі ніткамі, з якіх будзе зручна вязаць любую рэч. Прапануе дзецям узяць клубочак, разматаць нітку, сесці на падлогу і пакласці яго перад сабой, нахіліцца, пальчыкам правай рукі злева направа правесці некалькі разоў па нітачцы, адзначыць, якая яна роўная і доўгая. Затым устаць, правай рукой наматаць нітку на клубок, заўважыць, які ён вялікі, круглы і прыгожы, на ім бачна шмат нітак. Пасля разгляду клубкоў пакласці іх у кбшык.
Выхавальнік паказвае, што далей рабіць, і тлумачыць свае дзеянні: «Доўгая нітачка ляжыць на падлозе, яна роўная і я яе такой і малюю адной лініяй. Бяру правільна ў правую руку фламастэр, стаўлю яго ў версе аркуша паперы і вяду прамую лінію, упэўнена вяду, нідзе не спыняюся, таму фламастэр малюе прыгожую роўную нітачку. Цяпер. наматаю такую ж нітачку на клубок. Круціцца рука з фламастэрам і намотваецца клубок, спачатку маленькі, а затым усё большы і большы. Ужо зайчык зможа звязаць з яго сабе шапку.
Бяру фламастэр другога колеру і гэтак жа малюю новы клубок».
Для замацавання ведаў прапануе малышам пальчыкам правай рукі спачатку паказаць на аркушы паперы, дзе і як яны будуць маляваць, а затым правільна ўзяць фламастэры і пачынаць працаваць.
Малюнкі размяшчаюцца на стэндзе для сумеснага разгляду. Разам з зайчыкам дзеці вызначаюць колер клубочкаў, называюць рэчы, якія можна звязаць з іх, знаходзяць і паказваюць доўгія нітачкі, маленькія і вялікія клубкі.
У канцы заняткаў зайчык дзякуе за малюнкі і абяцае дзецям паказаць, што ён звяжа з гэтых нітак, каб не змерзнуць у час прагулак з імі.
Праграмны змест: падштурхнуць фантазію дзяцей у вызначэнні зместу свайго малюнка, які павінен запоўніць увесь аркуш, замацаваць веданне колераў.
Пазнаёміць з каляровымі алоўкамі, вучыць правільна іх трымаць у руцэ, самастойна выкарыстоўваць атрыманыя навыкі па тэхніцы малявання.
Развіваць зацікаўленасць, жаданне маляваць каляровымі алоўкамі цацкі, стужкі, клубочкі, плот.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі.
Папярэдняя работа: разглядалі дзіцячыя малюнкі, пазнавалі, што там адлюстравана, гулялі з цацкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Педагог звяртае ўвагу малышоў на алоўкі, разглядаючы іх сумесна, расказвае пра іх, паказвае, як трэба правільна трымаць і маляваць. Дзеці пазнаюць адлюстраванае, ім прапануецца самім маляваць розныя прадметы па ўласнаму выбару. Выхавальнік дае прыкладны пералік прадметаў і з’яў для малявання. Малышы вызначаюнь змест будучага свайго малюнка, пальчыкам правай рукі паказваюць на аркушы паперы, дзе і як будуць маляваць. Затым кожны дашкольнік выбірае сабе каляровы. аловак, выхавальнік правярае, як дзіця яго трымае, ці можна пачынаць працу.
У канцы заняткаў пры разглядзе вынікаў дзеці расказваюць, што яны намалявалі, пазнаюць змест ма-
люнкаў сваіх таварышаў, замацоўваюць веданне колераў. Выхавальнік расказвае аб 2—3 малюнках, прапануе яшчэ раз уважліва разгледзець іх і ўсе астатнія работы.
II квартал
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць з’явы прыроды з дапамогай мазкоў, прамых ліній.
Замацаваць уменне маляваць фарбамі, правільна трымаць пэндзаль, рабіць мазкі, прамываць і сушыць пэндзаль пасля малявання.
Выклікаць эмацыянальныя адносіны да адлюстраванага, жаданне расказаць аб намаляваным.
Матэрыял: вялікія аркушы паперы блакітнага ці сіняга колеру з намаляванымі на фоне травы дрэвамі, кустамі, плотам, хатамі (25Х 70 — 80 см), фарба белая гуаш, слоікі з вадой, сурвэткі, пэндзлі № 8—10.
Папярэдняя работа: назіранне за снегападам, разгляд ілюстрацый, праслухванне вершаў «Першы снег» В. Жуковіча, «Сняжынкі» А. Дзеружынскага.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае вакол сябе дзяцей і прапануе паглядзець у акно, звяртае іх увагу на снег, чытае верш «Першы снег» В. Жуковіча:
Першы снег, бялюткі снег!
Колькі ён прысыпаў стрэх, I сцяжынак, і дарожак, На варотах нават лёг, Двор старанна пабяліў, Наваколле асвятліў.
Дзеці паказваюць, як ціхенька падаюць сняжынкі, як яны кружацца ў паветры і накрываюць зямлю белай коўдрай.
Малышам прапануе намаляваць «першы снег, бялюткі снег». Педагог паказвае, як трэба маляваць, асабліва звяртае ўвагу на тэхніку і прыёмы працы: як трымаць пэндзаль, набіраць фарбу, прамываць і сушыць пэндзаль, каб ён заставаўся чыстым і акуратным, заўсёды прыдатным для работы. Свой паказ выхавальнік суправаджае ўрыўкам з верша Я. Журбы «Першыя сняжынкі»:
Лётаюць, сыплюцца Зоркі-сняжынкі — Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі. Круцяцца, кружацца Ціха, паволі.
Выклікае 3—4 малышоў да мальберта і прапануе намаляваць снег і накрыць ім, нібы белай коўдрай, усю зямлю. Хваліць за вынікі. Затым яшчэ выклікае 3—4 дашкольнікаў дамаляваць там, дзе папярэдняя група не намалявала снег, падтрымлівае адабрэннем іх уменне маляваць разам, дружна і зладжана, падкрэслівае добры вынік сумеснай працы.
Пры разглядзе гатовых малюнкаў педагог высвятляе ў дзяцей, што яны хацелі намаляваць і што атрымалася на іх невялікай прыгожай карціне. У канцы хваліць усіх малышоў, звяртае ўвагу на тое, ці чыстыя і акуратныя пэндзлі застаюцца пасля іх работы.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць яркія агеньчыкі ў дамах кантрастным спалучэннем каляровых плям, называючы іх колер.
Працягваць вучыць правільна трымаць пэндзаль, ставіць мазкі, кропкі, прамываць і сушыць пэндзлі.
Развіваць вакамер, каардынацыю рухаў, эмацыянальныя адносіны да яркіх колераў фарбы, зацікаўленасць да вынікаў працы.
Матэрыял: вялікія аркушы (25 X 70—80 см) паперы цёмных тонаў з намаляванымі на іх будынкамі, фарба гуаш белага, чырвонага, зялёнага, аранжавага, жоўтага колераў — па два колеры на кожны стол, вада, сурвэткі, пэндзлі № 8—10.
Папярэдняя работа: малышы назіралі за дамамі, адзначалі яркія агеньчыкі ў іх раніцай і вечарам.
Методыка правядзення заняткаў
Паказваючы дашкольнікам дамы днём, выхавальнік звяртае іх увагу на тое, што ў вокнах няма агеньчыкаў. Цікавіцца, якога колеру агеньчыкі дзеці бачаць зранку, прапануе імі асвятліць дамы, якія намаляваны на аркушах паперы. Тлумачыць, як гэта робіцца: «Спачатку ма-
люю агеньчыкі жоўтага колеру, затым добра прамываю пэндзаль, сушу яго і зноў малюю, цяпёр ужо чырвонага колеру. Бачыце, як весела становіцца ў маім доме. Запалім і ў астатніх будынках святочныя, яркія агеньчыкі». Выклікае 3—4 дашкольнікаў для замацавання прыёмаў работы, затым прапануе ўсім дзецям узяць пэндзаль, устаць і намаляваць шмат розных агеньчыкаў у вокнах.
У канцы заняткаў выстаўляюцца дзіцячыя малюнкі так, каб лепш уявіць з іх дапамогай горад і прапанаваць малышам прайсці па яго вуліцах, паглядзець і назваць, якога колеру свецяцца агеньчыкі. Звяртаецца ўвага на тое, што дамы сталі вельмі прыгожымі, святочнымі, таму што дзеці запалілі агеньчыкі розных колераў — чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя, белыя.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць замкнутыя лініі, даючы ім вобразныя назвы.
Працягваць вучыць правільна трымаць аловак, выконваючы ім непарушныя, кругападобныя рухі.
Замацоўваць зацікаўленасць дзяцей да малявання.
Матэрыял: папера памерам у палову альбомнага аркуша з намаляванымі на ім рознымі будынкамі, на якіх узвышаюцца коміны, кніга «Ладушкн».
Папярэдняя работа: разгляд ілюстрацый да казак, песень, забавак.
Методыка правядзення заняткаў
Разгледзець ілюстрацыі Васняцова да песень і забавак у кнізе «Ладушкн». Знаёмства з адлюстраваным суправаджаецца форматворнымі рухамі рук. Выхавальнік разам з дзецьмі паказвае, як ідзе дым з коміна, кольцамі падымаецца ў неба. Звяртае ўвагу на свой малюнак: холадна, печы не палены, дыму не відаць. Бярэ аловак сіняга колеру, пачынае маляваць і расказвае: «Прыйшла гаспадыня дамоў, запаліла печ, дым пайшоў з коміна, спачатку маленькімі кольцамі, потым усё вышэй, кольцы большыя, слупом дым у неба паваліў. I ў суседняй хаце таксама печ запалілі гаспадары. Цёпла стала ўсюды, прыемна і ўтульна. Цяпер, дзеці, вазьміце аловак у правую руку, пакажыце перад сабой, якімі кольцамі будзе дым ісці. Знайдзіце на дахах дамоў коміны і малюйце дым».
Аналізуючы работы малышоў, трэба высветліць у іх, што яны малявалі. Звярнуць увагу на колер, пахваліць усіх і закончыць заняткі чытаннем вершаў, якія дапасуюцца да малюнкаў.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць прадметы круглай формы, пазнаваць іх па форме і колеру і называць.
Замацоўваць практыкаваннем уменне дзяцей правільна трымаць аловак і праводзіць замкнутыя лініі.
Выклікаць жаданне маляваць і разглядаць свае работы.
Матэрыял: мыльны раствор, саломкі, альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік выдзьмухвае мыльныя бурбалкі, дзеці гуляюць з імі, глядзяць, як яны лятаюць па пакоі, ловяць, дзьмухаюць на іх. Затым разам уважліва разглядаюць мыльныя бурбалкі, адзначаюць іх форму, розныя памеры. Рухам рукі ў паветры дзеці паказваюць, якой велічыні і формы бурбалкі.
Выхавальнік заўважае адсутнасць зайчыка ў групе і прапануе намаляваць для яго мыльныя бурбалкі, каб ён, калі прыйдзе ў наступны раз, змог убачыць, якія яны прыгожыя і розныя. I хаця яны вельмі нетрывалыя, хутка лопаюцца і знікаюць, але калі будуць на малюнках, то застануцца надоўга. Высвятляе ў малышоў, якога колеру можна намаляваць бурбалкі і нагадвае ім, як трэба трымаць і карыстацца алоўкам. Спачатку паказвае, як малююцца бурбалкі, а затым просіць каго-небудзь з малышоў дапамагчы яму.
Пры разглядзе дзіцячых малюнкаў сумесна абмяркоўваюць, што адлюстравана, якой формы, велічыні і колеру.
Педагог добрым словам адзываецца аб малюнках, адзначае ў іх падабенства прадметаў.
Праграмны змест: падводзіць дзяцей да адлюстравання прасцейшых прадметаў круглай формы, перадачы прасцейшых прапарцыянальных суадносін паміж імі (вялікія і маленькія).
Замацаваць веданне формы, велічыні, колеру.
Працягваць вучыць правільна трымаць аловак, пра-
водзіць замкнутыя лініі, раўнамерна размяшчаць малюнак па ўсёй паверхні аркуша.
Матэрыял: паднос, тры пірамідкі, каляровыя алоўкі, авальныя формы белай паперы ў палову альбомнага аркуша.
Папярэдняя работа: разглядалі пірамідкі, вежы; праводзілі дыдактычныя гульні: «Збіраем пірамідку», «Цудоўны мяшэчак», «Што знікла?», «Назаві .прадмет».
Методыка правядзення заняткаў
На падносе стаяць некалькі пірамідак. Раптам яны рассыпаюцца. Выхавальнік прапануе малышам падысці бліжэй і разгледзець, як многа кольцаў ляжыць на падносе. Усе яны рознакаляровыя, прыгожыя. Раздае дзецям кольцы. Разам з імі абследуюць прадметы, называючы колер і форму. Паказвае малышам найбольшае кольца ад пірамідкі і дае заданне выбраць большыя кольцы, прынесці і пакласці на паднос, а затым адкладваць маленькія. Яшчэ раз уважліва разглядаюць кольцы на падносе. Выхавальнік звяртае ўвагу малышоў на авальныя аркушы паперы ў выглядзе «падносаў», якія ляжаць перад дзецьмі, і прапануе намаляваць на іх рознакаляровыя кольцы. Паказвае, як трэба маляваць.
У канцы заняткаў дашкольнікі разглядаюць размаляваныя імі «падносы» — аркушы. Педагог прапануе знайсці і паказаць вялікія і маленькія кольцы, замацоўвае веданне аб колеры. Хваліць усіх дзяцей. 18. Тэма: «Наша ўпрыгожаная ёлка».
Праграмны змест: навучыць дзяцей перадаваць вобраз упрыгожанай ёлкі кантрастным спалучэннем каляровых плям, раўнамерна размяшчаць малюнак па ўсім аркушы.
Працягваць замацоўваць уменне правільна карыстацца пэндзлямі.
Выклікаць пачуццё радасці ад творчасці і задавальнення вынікамі сваёй працы.
Матэрыял: выразаныя з паперы ёлкі (вышыня 30 см, аснова — 20 см), фарбы чырвоная, белая, жоўтая, аранжавая, сіняя — па 2 рознага колеру на кожны стол, упрыгожаная ёлка-малютка, слоічкі з вадой, сурвэткі, пэндзлі № 8—10.
Папярэдняя работа: развучылі і спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы каля навагодняй ёлкі.
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці разглядаюць ёлку, звяртаюць увагу на яркія прыгожыя шары, на тое, якія бліскучыя цацкі. Выхавальнік прапануе дзецям упрыгожыць свае ёлачкі агеньчыкамі, шарамі, цацкамі. Пытае малышоў, што кожны з іх будзе маляваць. Правярае, як дзеці трымаюць пэндзлі. Калі яны пачынаюць працаваць, педагог нагадвае, што трэба карыстацца рознымі фарбамі, а для гэтага неабходна прамываць і сушыць пэндзлі.
У канцы заняткаў малышы любуюцца рознакаляровымі, яркімі ёлкамі. Вызначаюць, якога колеру агеньчыкі і шары на ёлках, якімі цацкамі яны ўпрыгожаны.
У заключэнні выхавальнік прапануе малышам патанцаваць пад вясёлую музыку.
Праграмны змест: працягваць вучыць дзяцей маляваць прадметы круглай формы.
Замацаваць у дашкольнікаў уменне правільна трымаць аловак і праводзіць ім замкнутыя лініі, развіваць упэўненыя рухі кісці рукі пры маляванні, арыентавацца на аркушы паперы.
Выхоўваць цікавасць да малявання, жаданне і ўменне разглядаць малюнкі.
Матэрыял: палова альбомнага аркуша з намаляванай сцяжынкай, алоўкі сінія, камяк з ваты, кніжка з казкай «Калабок».
Папярэдняя работа: дзеці ў час прагулкі назіралі, як выхавальнік каціў снежныя камякі, ляпіў снежную бабу, круглую вежу.
Методыка правядзення заняткаў
Разам з дзецьмі разглядаюць малюнкі да казкі «Калабок», выхавальнік з ваты робіць круглы камяк, падобны на галоўнага героя казкі. Звяртае ўвагу на яго характэрныя прыметы (круглы, пры штуршках коціцца). Пры абследаванні прадмета выкарыстоўваюцца форматворчыя рухі рук малышоў. Педагог просіць дзяцей паказаць пальчыкам, які вялікі круглы снежны калабок. Каб ён не сумаваў у адзіноце, выхавальнік прапануе намаляваць некалькі прыгожых, круглых снежных калабкоў. Паказвае, як маляваць: паставіць аловак на сцяжынку на аркушы паперы і маляваць спачатку маленькі, затым
большы і большы. Выхавальнік прапануе дзецям паказаць пальчыкам, як яны будуць маляваць на сваіх сцяжынках. Правярае, ці правільна малышы трымаюць аловак, папярэджвае, каб не націскалі на яго вельмі моцна, бо ён можа зламацца. Усе гатовыя малюнкі змяшчаюцца на стэндзе.
Выхавальнік высвятляе ў малышоў, што яны малявалі, якой формы і колеру. Каменціруе і дапаўняе адказы дзяцей: «У Сярожы снежны калабок дакаціўся да самага канца сцяжынкі, прыпыніўся і разважае, да каго ў госці пайсці. У Лены ён спыніўся на паўдарозе, у Ірынкі скаціўся з горкі, а ў Тані сустрэліся два снежныя калабкі. Усе малайцы, намалявалі шмат розных калабкоў, прыгожых і круглых. Паглядзіце, як узрадаваўся наш снежны калабок, яму стала весела. Ен з усмешкай глядзіць на сваіх сяброў-калабкоў». ' 20. Тэма: «Снежныя камячкі».
Праграмны змест: вучыць дзяцей упэўнена маляваць прадметы круглай формы, перадаваць прасцейшыя прапарцыянальныя суадносіны паміж імі.
Працягваць вучыць праводзіць замкнутыя лініі, зафарбоўваць круглыя формы, робячы пэндзлем прамыя лініі зверху ўніз ці злева направа.
Развіваць акуратнасць, жаданне маляваць, пазнаваць прадметы ў работах сваіх таварышаў.
Матэрыял: палоскі блакітнай, шэрай ці сіняй паперы (10—12X 20 см), фарба гуаш белая, пэндзлі № 8—10, сурвэткі, слоічкі з вадой, камячкі з ваты вялікія і маленькія, цацачны зайчык і мішка.
Папярэдняя работа: дашкольнікі на прагулцы назіралі, як выхавальнік рабіў снежныя камячкі, каціў іх, ляпіў калабок, снежную бабу, круглую вежу.
Методыка правядзення заняткаў
Зайчык і мішка прынеслі дзецям розныя круглыя снежныя камячкі — вялікія і маленькія. Педагог прапануе малышам разгледзець іх, паказаць пальчыкам правай рукі, якія яны круглыя; у мішкі — вялікія, у зайчыка — маленькія. Дашкольнікі коцяць камячкі з ваты, назіраюць, як яны разлятаюцца па ўсёй падлозе ў пакоі. Называецца тэма заняткаў. Паказваюцца прыёмы адлюстравання прадметаў. Выхавальнік пры паказе выклікае сабе ў дапамогу кагосьці з малышоў. Каб замацаваць разуменне імі задання, просіць дзяцей сухім
пэндзлем на аркушы намаляваць вялікі снежны камяк і маленькі.
Пры разглядзе вынікаў працы высветліць у малышоў, што яны малявалі, папрасіць паказаць вялікія і маленькія снежныя камячкі. Педагог хваліць дзіцячыя малюнкі, адзначае асаблівую стараннасць і акуратнасць у рабоце, раіць дзецям расказаць аб сваіх малюнках зайчыку і мішку, а затым дае магчымасць ім яшчэ раз пагуляць са «снежнымі» камячкамі. У канцы просіць скласці ўсё акуратна на месца і падзякаваць зайчыку і мішку за тое, што яны прыйшлі на заняткі і прынеслі цікавыя рэчы.
Праграмны змест: практыкаванні дзяцей па замацаванню навыку праводзіць прамыя лініі.
Працягваць вучыць маляваць фарбамі, правільна трымаць пэндзаль, мачаць ім у фарбу, адціскаць лішнюю аб край слоічка, прамываць і сушыць ворс сурвэткай.
Выклікаць пачуццё радасці ад вынікаў працы, ж'аданне разглядаць малюнкі.
Матэрыял: бразготкі рознага колеру для кожнага малыша, зайчык, альбомныя аркушы паперы з недама; ляванымі бразготкамі, пэндзлі № 8—10, слоічкі з вадой, фарба гуаш: жоўтая, чырвоная, сіняя, аранжавая, зялёная — па два колеры на кожны стол.
Папярэдняя работа: дашкольнікі гулялі, танцавалі пад музыку з бразготкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прапануе дзецям узяць бразготкі, пагуляць з імі, паслухаць, як яны звіняць, паказаць ручку бразготкі, якая недамалявана на малюнку, правесці некалькі разоў па ёй указальным пальцам правай рукі зверху ўніз, назваць яе колер. Ен звяртае ўвагу на засмучанага зайчыка, у якога ўсе бразготкі зламаны, не звіняць, з імі нельга гуляць, і просіць малышоў дапамагчы зайчыку адрамантаваць цацкі. Дзеці разглядаюць малюнкі зайчыка, высвятляюць, як можна паправіць бразготкі, што для тэтага трэба зрабіць. Выхавальнік паказвае, як «прымацаваць» ручку да намаляванай бразготкі: праводзіць прамыя лініі ад цацак уніз спачатку фарбай аднаго колеру, затым другога. Каб за-
мацаваць тлумачэнне задання, дзецям прапануецца сухім пэндзлем паказаць, дзе і як яны будуць маляваць ручкі да сваіх бразготак. У час заняткаў педагог назірае за тым, як малышы трымаюць пэндзлі, напамінае аб тым, што трэба маляваць фарбай спачатку аднаго, затым другога колеру.
У канцы заняткаў выхавальнік прапануе паглядзець, ці ўсе бразготкі «адрамантавалі» дзеці, якога колеру ручкі атрымаліся на малюнках, паказвае зайчыку вынікі працы. Зайчык радуецца таму, што з кожнай цацкай цяпер можна гуляць: ручкі намалявалі ўсе рознакаляровыя, прыгожыя і зручныя. Выказвае падзяку малышам і абяцае аднесці «адрамантаваныя» бразготкі сваім сябрам, каб яны паглядзелі, разам парадаваліся і пагулялі з імі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць вобразы ў сумеснай з выхавальнікам творчасці, выкарыстоўваць кантрастныя спалучэнні колераў, працягваць маляваць прадметы круглай формы.
Замацаваць уменне правільна карыстацца фарбамі, ставіць мазкі, зафарбоўваць, праводзячы пэндзлем прамыя лініі злева направа і суправаджаць позіркам рухі рук.
Выклікаць зацікаўленасць да малявання, выхоўваць акуратнасць у рабоце.
Матэрыял: палоскі блакітнай паперы памерам 8Х 20 см з намаляваным зайцам, фарба гуаш белая, слоічкі з вадой, пэндзлі № 8—10.
Папярэдняя работа: разглядалі ілюстрацыі, гулялі ў гульню «Шэры зайчык мыецца».
Методыка правядзення заняткаў
Праводзячы з дашкольнікамі гульню «Шэры зайчык мыецца», у канцы яе звярнуць увагу на тое, што зайчык памыўся і пабег у госці. Выхавальнік паказвае і тлумачыць дзецям свае дзеянні: «Скок-скок, скача, спяшаецца зайчык да калабка ў госці, толькі сляды застаюцца на сцяжынцы. А насустрач яму коціцца калабок, круглы бок, вось яны сустрэліся, пагутарылі і разам пайшлі». Зафарбоўваць калабок трэба зверху, праводзячы ад аднаго боку да другога пэндзлем роўныя лініі, прытым
трэба рабіць гэта акуратна, каб атрымаўся ён прыгожым і круглым.
Каб замацаваць у свядомасці тлумачэнне педагога, дзеці сухім пэндзлем паказваюць на сваім аркушы паперы, як яны будуць маляваць калабок і сляды зайчыка на сцежцы.
Аналізуючы малюнкі малышоў, звяртаецца ўвага на змест іх і разнастайнасць. Выхавальнік хваліць дзяцей, у каго пэндзлі добра вымытыя, ворс прасушаны з дапамогай сурвэткі, крэслы акуратна пастаўлены на месцы, сталы чыстыя.
Праграмны змест: падштурхнуць дзяцей самастойна адлюстроўваць прадметы круглай формы, самастойна вызначаць тэму для свайго малюнка.
Замацоўваць уменне праводзіць замкнутыя лініі, правільна трымаць аловак.
Выхоўваць зацікаўленасць да вынікаў сваёй працы, да работ таварышаў.
Матэрыял: рознакаляровыя кольцы, абаранкі, сушкі, яблыкі, памідоры, альбомныя лісты паперы, каляровыя алоўкі.
Папярэдняя работа: разглядалі прадметы круглай формы; гульні з мячамі, шарамі.
Методыка правядзення заняткаў
Перад заняткамі выхавальнік раздае малышам цацкі, абаранкі, сушкі. Усе іх разглядаюць, выкарыстоўваюць форматворчыя рухі. Пасля гэтага выхавальнік збірае цацкі, прапануе малышам сесці на месца і намаляваць круглыя прадметы, якія яны ведаюць. Папярэдне высвятляецца, якія прадметы бываюць круглыя, і што дашкольнікі жадаюць намаляваць. Дзеці прымаюцца за работу.
Пры аналізе малюнкаў дзеці называюць прадметы, якія яны намалявалі самі і іх таварышы. Педагог хваліць за прыгожыя малюнкі ўсіх. Яшчэ раз прапануе разгледзець, што бывае круглым.
Праграмны змест: практыкаваць дзяцей праводзіць вертыкальныя і гарызантальныя лініі.
Працягваць вучыць правільна трымаць пэндзаль і карыстацца фарбамі.
Выклікаць у малышоў зацікаўленасць і жаданне маляваць.
Матэрыял: альбомныя аркушы белай паперы з намаляванымі контурамі прамавугольнікаў у вертыкальным і гарызантальным становішчы; 2—3 фарбы рознага колеру, слоікі з вадой, пэндзлі, сурвэткі.
Папярэдняя работа: малышы гулялі з будаўнічым матэрыялам (кубікамі, цаглінкамі), складалі розныя збудаванні.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прапануе дзецям пагуляць з будаўнічым матэрыялам, параўноўвае намаляваныя і сапраўдныя цаглінкі, замацоўвае ў памяці дзяцей колер. Называе тэму. Паказвае, як афарбоўваць цаглінкі вертыкальнымі і гарызантальнымі лініямі, прамываць і сушыць пэндзлі пасля карыстання фарбай.
Групе даецца заданне: знайсці адлюстраванне цаглінкі на паперы, паказаць рухам рукі, а затым сухім пэндзлем, як яны будуць маляваць розныя лініі, зафарбоўваць намаляванае. Выхавальнік назірае, як дзеці трымаюць пэндзаль, удакладняе, што розныя цаглінкі трэба зафарбаваць рознымі колерамі, пасля завяршэння работы прамыць і высушыць пэндзаль.
Гатовыя малюнкі выстаўляюцца на стэндзе. Іх разглядаюць дзеці, параўноўваюць адлюстраваныя і сапраўдныя цаглінкі. У заключэнне педагог хваліць усіх малышоў за прыгожа афарбаваныя цаглінкі, з якіх можна будзе пабудаваць школы, дамы, тэатры, музеі.
Праграмны змест: замацоўваць у дзяцей уменне маляваць вертыкальныя і гарызантальныя лініі.
Працягваць вучыць правільна трымаць фламастэр, праводзіць прамыя лініі злева направа і зверху ўніз.
Выхоўваць эстэтычнае ўспрыняцце намаляванага, радаснае пачуццё ад вынікаў творчай працы.
Матэрыял: папера ў чвэрць часткі альбомнага аркуша, фламастэры, фланелеграф, 2 сілуэты кошкі, дыванок (узор).
Папярэдняя работа: малышы разглядалі хустачкі ў клетку, гулялі з рознакаляровымі стужкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае каля сябе малышоў і звяртае ўвагу на кошку Мурку, якая вельмі доўга бегала, стамілася і хоча спаць. Але перад ёю ляжыць вельмі маленькі дыванок, на якім яна ніяк не можа размясціцца. Стаіць Мурка і разважае засмучана, як жа ёй уладкавацца. «Давайце дапаможам ёй, намалюем шмат прыгожых дыванкоў, каб яна з дарогі магла адпачыць»,— падказвае педагог.
Дзеці разглядаюць дыванок, паказваюць указальным пальцам правай рукі, якія роўныя і прамыя палоскі на дыване. Дашкольнікі садзяцца на месца, а педагог прапануе ім намаляваць роўныя, прыгожыя рознакаляровыя палоскі на дыванку, каб ён спадабаўся Мурцы. Паказваючы, як трэба маляваць, выхавальнік суправаджае свае дзеянні падрабязным каментарыем. Для замацавання разумення задання дзеці бяруць фламастэры і паказваюць перад сабой, якія роўныя палоскі малююць зверху ўніз і злева направа.
У канцы заняткаў педагог раіць ім свае дыванкі прынесці Мурцы. 3 маленькіх складаецца вялікі дыван. Малышы разглядаюць яго, замацоўваюць веданне колеру палосак. Выхавальнік выказвае задавальненне вынікамі працы. Звяртае ўвагу на рабочае месца тых дзяцей, у каго акуратна сабраны фламастэры, пастаўлена на месца крэсла, чысты стол. У гэты ж час ён мяняе становішча сілуэта кошкі і паказвае малышам Мурку, якой так спадабаўся новы дыван, што яна з задавальненнем легла на ім і заснула.
Праграмны змест: падводзіць дзяцей да перадачы ў мамалюнку кампазіцыі, спалучэння адлюстравання розных прадметаў, заахвочваць развіццё фантазіі і творчай задумкі.
Замацаваць уменне маляваць замкнутыя лініі фарбамі, ставіць мазкі, прамываць і высушваць пэндзлі.
Выклікаць эмацыянальны настрой зацікаўленасці да малюнкаў сваіх і таварышаў.
Матэрыял: палова альбомнага аркуша блакітнай паперы з намаляваным на ім сонейкам, зямлёй, фарба гуаш сіняга колеру, пэндзлі № 8—10, вада, сурвэткі.
Папярэдняя работа: малышы назіралі за дажджом; разглядалі карціны, ілюстрацыі.
Методыка правядзення заняткаў
Разгледзець з дашкольнікамі падрыхтаваны малюнак. Выхавальнік бярэ пэндзаль, малюе і суправаджае свае дзеянні падрабязным каментарыем, вершамі аб дожджыку і хмарах, якія засланяюць сонейка. У індывідуальнай рабоце з малышамі, тым з іх, хто хутчэй выканаў заданне, прапануе дамаляваць, дапоўніць адлюстраванне рознымі прадметамі.
У канцы заняткаў разам з децьмі педагог разглядае малюнкі, высвятляе іх змест, просіць называць і паказваць іх. Ен падкрэслівае праяўленне творчага падыходу да задання ў дашкольнікаў, хваліць іх за добрыя вынікі працы. Чытае вершы пра дожджык і прапануе пагуляць у гульню «Сонейка і дожджык».
Праграмны змест: адлюстраваць і заўважаць у малюнку кантрастнае спалучэнне колеру.
Вучыць маляваць плаўным рухам рукі круглыя формы, замацоўваць уменне правільна трымаць пэндзаль і акуратна карыстацца фарбамі.
Падтрымліваць зацікаўленасць і жаданне маляваць.
Матэрыял: круглыя маленькія люстэркі, альбомныя аркушы паперы блакітнага ці шэрага колеру, жоўтая гуаш, пэндзлі № 8—10.
Папярэдняя работа: гульні з сонечнымі зайчыкамі на прагулцы і ў пакоі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік паказвае дашкольнікам сонечныя зайчыкі, просіць іх злавіць. Дзеці «ловяць» іх, назіраюць за перамяшчэннем, разглядаюць, якія яны яркія, жоўтыя, прыгожыя і хуткія, як цяжка іх злавіць і таму цікава з імі гуляць. Але вось сонейка засланілі хмары і выхавальнік са смуткам звяртае ўвагу дзяцей на тое, што сонечныя зайчыкі зніклі, а цацачны зайчык наогул сёння не прыйшоў да іх. Прапануе малышам, каб не было сумна і каб паказаць свайму сябру — шэраму зайчыку, якія прыгожыя і рухавыя былі ў гасцях сонечныя зайчыкі, намаляваць іх жоўтай фарбай. Выхавальнік выклікае каго-небудзь з групы і просіць разам маляваць сонеч-
ныя зайчыкі, звяртаючы ўвагу на іх размяшчэнне: «Хуткія зайчыкі бегаюць усюды: і па столі, і па падлозе, і па сценах пакоя». Затым напамінае, як трэба афарбоўваць прадметы і карыстацца фарбамі. Дзеці паказваюць сухім пэндзлем, дзе яны будуць маляваць і як. Педагог правярае, ці правільна малышы трымаюць пэндзаль і малююць.
Пры разглядзе малюнкаў звяртаецца ўвага на разнастайнасць сонечных зайчыкаў, іх велічыню і размяшчэнне. Дзеці знаходзяць малюнкі, на якіх адлюстравана шмат зайчыкаў, вялікіх і маленькіх, круглых, яркіх і прыгожых. Выхавальнік прыводзіць вершаваныя радкі:
Скачуць пабягайчыкамі Сонечныя зайчыкі.
Клічам іх — не ідуць Былі тут — няма іх тут.
Выказвае адабрэнне і пахвалу тым малышам, якія акуратна выканалі работу.
Праграмны змест: перадаваць вялікай круглай плямай сонейка, размясціць яго ў цэнтры аркуша.
Працягваць вучыць дзяцей маляваць фарбамі замкнутыя лініі, зафарбоўваць невялікія ўчасткі паперы прамымі лініямі зверху ўніз ці злева направа.
Выхоўваць акуратнасць у працы, выклікаць радаснае эмацыянальнае пачуццё.
Матэрыял: квадратны аркуш паперы (15X 15 см) блакітнага або светла-шэрага колеру, фарба гуаш жоўтая, пэндзлі № 8—10, фланелеграф, карціна, на якой адлюстраваны сонца і акно.
Папярэдняя работа: разгляд карцін, ілюстрацый, чытанне вершаў, назіранне за тым, як сонейка свеціць у акно.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік расказвае малышам, якое цяпло і свет прыносіць у пакой сонейка праз вокны, як радуецца вясной сонечным праменям дрэвы і трава, птушкі і звяры, як весялей адчуваюць сябе людзі. Чытае верш пра сонейка і суправаджае паказам на фланелеграфе. Папярэджвае дзяцей, што доўга глядзець на сонца без спецыяльных акуляраў нельга, бо можна страціць зрок. Pa-
іць хуткім позіркам глянуць у акно, заўважыць, якое яркае і круглае сонца. Звяртае ўвагу на аркушы паперы на стале, прапануе намаляваць сонейка ў сваім акенцы. Дзеці малююць.
Разглядваючы малюнкі дзяцей, выхавальнік стварае добры настрой такімі словамі: «Як цёпла і светла стала ў нашым пакоі ад таго, што ў кожнае акенца свеціць сонейка». Дзеці расстаўляюць на стэндзе малюнкі, любуюцца імі. Педагог звяртае ўвагу на размяшчэнне сонейка ў вокнах на малюнках дзяцей: «У акенца Олі сонейка толькі што зазірнула, а ў акне Тані яно свеціць ярка, як у самы поўдзень!»
Праграмны змест: рытмічна ставіць мазкі на квадраце. Развіваць пачуццё колеру, замацаваць веданне яго.
Працягваць вучыць дзяцей карыстацца фарбамі, маляваць пэндзлем, прамываць і сушыць яго.
Выклікаць радасны эмацыянальны настрой ад творчай працы.
Матэрыял: квадраты ружовага, блакітнага, шэрага колераў (15X 15 см), фарба гуаш чырвоная, жоўтая, сіняя, зялёная — па 2 колеры на кожны стол, рознакаляровыя хустачкі ў адпаведнасці з колькасцю дзяцей у групе, прайгравальнік.
Папярэдняя работа: разгляд і гульня з хустачкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Разгледзець хустачкі, звярнуць увагу на іх яркасць, замацаваць веданне колеру. Прапанаваць кожнаму малышу ўпрыгожыць сваю хустачку, намаляваную на аркушы, яркімі фарбамі. Педагог паказвае, як раўнамерна размясціць мазкі аднаго колеру на паверхні хустачкі, прамыць і высушыць пэндзаль, і зноў ставіць мазкі іншага колеру. Дзеці пачынаюць маляваць.
У канцы заняткаў усе любуюцца яркімі ўпрыгожанымі хустачкамі. Выхавальнік замацоўвае веданне дзецьмі колераў з дапамогай пытанняў. Хваліць за добрыя вынікі працы і прапануе пад вясёлую мелодыю патанцаваць з тымі хустачкамі, што прынесены на заняткі.
формы, выкарыстоўваць уменне малышоў маляваць фарбамі.
Развіваць уменне знаходзіць падабенства адлюстраванага з рэальнымі прадметамі, стымуляваць актыўнасць вобразнага ўяўлення дашкольнікаў.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы блакітнага, зялёнага, ружовага, шэрага колераў; фарба гуаш чырвонага, жоўтага, аранжавага, сіняга, зялёнага, белага колеру — па 2—3 на кожны стол.
Папярэдняя работа: разгляд дзіцячых малюнкаў, назіранні на прагулцы, гульні з прадметамі і цацкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Звярнуць увагу малышоў на матэрыял і напомніць, што можна намаляваць на такой прыгожай каляровай паперы рознымі фарбамі якую сам пажадаеш карціну: сонейка і дождж, лесвіцу і плот, кветку і птушку. Спытаць у дзяцей, што яны будуць маляваць, пахваліць за цікавую задуму. Прапанаваць паказаць, як трэба правільна трымаць пэндзаль і пачынаць маляваць.
Пры выкананні работы высвятляць у дзяцей змест малюнка, дапамагчы здзейсніць задуму найлепшым чынам.
У канцы заняткаў спытаць дашкольнікаў, што ў іх атрымалася, пахваліць за падабенства з прадметамі, падкрэсліць яркасць і вобразнасць малюнкаў.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць плот, спалучаць вертыкальныя і гарызантальныя лініі рознай велічыні.
Працягваць праводзіць прамыя лініі злева направа, зверху ўніз, прамываць і сушыць пэндзаль.
Выхоўваць уменне слухаць педагога і акуратна выконваць заданне.
Матэрыял: папера ў палову альбомнага аркуша зялёнага колеру з намаляваным зайчыкам, фарба гуаш — жоўтага, чырвонага, карычневага колераў, па аднаму колеру на кожны стол, пэндзлі № 8—10, вада, сурвэткі.
Папярэдняя работа: разглядалі плот на прагулцы, будавалі цацачны плот каля доміка.
Методыка правядзення заняткаў
Дзецям паказваецца зайчык, які сядзіць на траве каля доміка. Каб ён не змог уцячы ад малышоў і каб яго ніхто не схапіў, дашкольнікам прапануецца намаляваць плот. Выхавальнік паказвае, як трэба маляваць, дзеці паўтараюць рухі пальцамі на аркушы паперы і вызначаюць, дзе і як яны намалююць плот.
Аналізуючы вынікі работы, уважліва разгледзець намаляваныя платы ва ўсіх малышоў. Звярнуць увагу на тое, што атрымаліся прыгожыя, роўныя платы, зайчыку падабаецца сядзець у зацішку, ён нікуды не хоча ўцякаць ад дзяцей. Выхавальнік замацоўвае веданне колеру. Хваліць малышоў.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць шарыкі на нітачках, спалучаць круглыя формы і прамыя лініі.
Працягваць вучыць малышоў маляваць алоўкамі, замыкаць прамыя лініі ў круглыя формы.
Выклікаць пачуццё радасці ў сувязі з набліжэннем свята.
Матэрыял: рознакаляровыя шары суадносна з колькасцю дзяцей, альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі.
Папярэдняя работа: разгляд малюнкаў, ілюстрацый да ўрачыстых святкаванняў, гульні з шарыкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік раздае дашкольнікам шарыкі пад вершаванае суправаджэнне:
Шарыкі прыгожыя
Падаравалі нам! Сінія, чырвоныя На радасць малышам!
Дзеці гуляюць з шарыкамі, падкідваюць іх уверх, падымаюць з падлогі, трымаюць за нітачку, дзьмухаюць і назіраюць, як шары круцяцца і «танцуюць». Разглядаючы шары, малышы адзначаюць іх круглую форму, колер і доўгую нітку, за якую зручна яго трымаць. Абводзяць пальчыкамі правай рукі свае шары. Выхавальнік прапануе ім намаляваць такія ж прыгожыя, розна-
каляровыя шарыкі, вялікія і маленькія. Тлумачыць заданне і паказвае паслядоўнасць адлюстравання: спачатку малююцца нітачкі рознага колеру, а затым да кожнай нітачкі трэба прымацаваць шарык.
Аналізуючы вынікі работы, педагог зноў звяртае ўвагу дзяцей на форму, велічыню, размяшчэнне ў прасторы намаляваных прадметаў: «Бачыце, якія дружныя шарыкі, як яны трымаюцца разам, адзін каля другога на малюнку Сашы. А на гэтым малюнку, здаецца, сіні шарык захацеў паляцець у неба — вунь якая доўгая нітачка, зялёны ж, наадварот, мае кароценькую нітачку і ён нібы жадае адпачыць на зямлі. Ва ўсіх атрымаліся шарыкі яркія, рознакаляровыя. Як прыгожа адразу стала ў нашым пакоі — адчуваецца, што хутка будзе свята. Давайце ўпрыгожым наш пакой у святочны дзень вашымі малюнкамі». У заключэнне выхавальнік прапануе зноў узяць шарыкі ў рукі і патанцаваць з імі.
Праграмны змест: заахвочваць дзяцей самастойна маляваць розныя лініі, кругі, кропкі.
Замацаваць уменне маляваць фламастэрам, праводзіць прамыя лініі, акружнасці, ставіць кропкі.
Стымуляваць у дзяцей радасны настрой у сувязі з набліжэннем свята.
Матэрыял: фламастэры, цацкі-неваляшкі ў яркіх шапачках, фланелеграф, малюнкі дзяцей.
Папярэдняя работа: разглядалі прыгожыя сукенкі, кашулі, хустачкі, займаліся дыдактычнай гульнёй «Упрыгожым адзенне».
Методыка правядзення заняткаў
Малышы ўважліва разглядаюць сукенкі для лялек, якія зрабілі старэйшыя групы. Выхавальнік звяртае ўвагу на прыгожыя яркія колеры палосак, кружочкаў і іншых дэталей на адзенні: «Якія прыгожыя сукенкі зрабілі дзеці. На іх шмат вялікіх і маленькіх гузічкаў, чырвоных і жоўтых кружочкаў ва ўзоры, карычневых і зялёных палосак. Усе сукенкі святочныя, багата ўпрыгожаныя».
Нечакана выхавальнік заўважае неваляшак з яркімі шапачкамі, але ў простых, невыразных сукенках. Ен прапануе дзеням упрыгожыць сукенкі лялькам, каб яны выглядалі больш урачыста на святкаваннях. Дзеці бяруць лялькі, садзяцца на свае месцы і кладуць перад
сабой паперу з намаляванымі неваляшкамі. Педагог высвятляе ў індывідуальнай рабоце, хто і як з малышоў будзе ўпрыгожваць сукенкі. Правярае, як трымаюць фламастэр. Дзеці малююць самастойна.
У канцы заняткаў усе ставяць лялькі ў карагод на фланелеграфе. Выхавальнік звяртае ўвагу на яркае святочнае ўбранства іх, высвятляе, чым і якімі колерамі ўпрыгожвалі сукенкі дзеці. У рукі неваляшкам даюцца сцяжкі і кветкі, усе разам назіраюць, як яны танцуюць у карагодзе.
Замацаваць уменне маляваць алоўкамі розныя лініі.
Выклікаць цікавасць да малюнкаў.
Матэрыял: папера ў палову альбомнага аркуша, каляровыя алоўкі, фланелеграф, зялёныя палоскі паперы, выразанае з кардону сонейка.
Папярэдняя работа: назіранні за з’явамі і зменамі ў прыродзе, разгляд ілюстрацый, чытанне вершаў, спяванне песень.
Методыка правядзення заняткаў
Падвесці дзяцей да акна, паглядзець на траўку, на неба. Паказаць, якая траўка зялёная, высокая або нізкая, замацаваць веданне колеру: «Сонейка ў небе круглае, яркае, ад яго светла ўсім, цёпла і весела». Прапанаваць малышам намаляваць карціну пра сонейка і траўку. Дзеці садзяцца на свае месцы.
Выхавальнік на фланелеграфе выкладае траўку розных памераў, замацоўвае веданне колеру і раіць дашкольнікам паказаць пальцам правай рукі, якая розная траўка зелянее. Яна расце знізу. А зверху свеціць сонейка, у яго шмат прамых праменяў. Выхавальнік паказвае, дзеці малююць.
Аналізуючы вынікі працы, ён высвятляе ў малышоў змест іх малюнкаў. Хваліць за стараннасць і акуратнасць: «Шмат карцін намалявалі дзеці, на якіх ярка свеціць сонейка, зелянее сакавітая траўка. I стала ў нашым пакоі нібы на вясеннім лузе — светла, зелена, прыгожа».
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць адуванчыкі, спалучаючы замкнутыя і прамыя лініі.
Працягваць вучыць іх упэўнена і лёгка праводзіць прамыя лініі, якія затым замыкаюць у акружнасці.
Падтрымліваць цікавасць малышоў да работы.
Матэрыял: букет з адуванчыкаў, альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі.
Папярэдняя работа: назіранне за адуванчыкамі на прагулцы, разгляд ілюстрацый.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прыносіць букет адуванчыкаў, разглядае яго з дзецьмі, звяртае іх увагу на асаблівасці кветак — яркасць колеру, круглую форму, падабенства на сонейка. Сцяблінка доўгая, зялёнага колеру. Малышы, разглядаючы адуванчык, выкарыстоўваюць формаўтвараючыя рухі рукамі.
Педагог паказвае, як трэба маляваць, дзеці на сваіх аркушах спачатку паказваюць, як яны будуць маляваць, а затым пачынаюць працаваць.
У канцы заняткаў дашкольнікі разглядаюць малюнкі, разам з педагогам высвятляюць змест работ. Даецца эмацыянальная ацэнка малюнкаў, выразнае параўнанне іх з квітнеючым лугам і сонечным дываном з адуванчыкаў.
Замацаваць уменне маляваць яркімі фарбамі, праводзіць прамыя лініі і замыкаць іх у круглыя формы.
Выхоўваць уменне зладжана працаваць у калектыве, побач з другімі малышамі, не перашкаджаючы адзін аднаму.
Матэрыял: аркушы блакітнай, светла-шэрай паперы (памерам 25X 70—80 см), фарба гуаш чырвонага, жоўтага, белага, аранжавага, зялёнага колеру, фланелеграф, выразаныя з паперы кветкі.
Папярэдняя работа: назіранне за зменамі ў прыродзе, за кветкамі, за сонейкам.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае дзяцей каля фланелеграфа, звяртае іх увагу на прыгожы квітнеючы луг, прапануе
пасадзіць кветкі, замацоўвае веданне колеру. Малышы раскладваюць кветкі на фланелеграфе, а педагог размяшчае сонейка і суправаджае свае дзеянні вершаванымі радкамі:
3 неба сонейка глядзіць Цёплае і чыстае, Ярка-прамяністае.
Дружна кветкі расцвілі, Як вясёлка на зямлі.
Усе любуюцца рознакаляровым, стракатым квітнеючым лугам. Выхавальнік прапануе дзецям намаляваць на сваіх аркушах, як свеціць сонейка і цвітуць на лузе кветкі.
У канцы заняткаў дзеці разглядаюць рознакаляровыя кветкі, траўку, сонейка. Знаходзяць на малюнках і паказваюць кветкі чырвонага, жоўтага, белага колеру, вялікія і маленькія. Выхавальнік любуецца квітнеючым лугам, хваліць малышоў, знаходзячы ў кожным іх малюнку адметныя рысы сюжэта і яркія фарбы.
ЗАНЯТКІ ПА МАЛЯВАННЮ Ў ДРУГОЙ МАЛОДШАЙ ГРУПЕ
Чатырохгадовыя дзеці ўжо ведаюць некаторыя матэрыялы па маляванню і сам гэты працэс набывае для тых, хто працягвае заняткі, больш мэтанакіраваны характар. Але не трэба перабольшваць дзіцячыя магчымасці, бо спосабы дасягнення мэты пры маляванні ў іх яшчэ вельмі недасканалыя. Трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дашкольнікаў — няўстойлівасць увагі, рухавасць, хуткі пераход ад аднаго занятку да другога без заканчэння пачатай справы. Перадаваць дакладнае падабенства адлюстраванага з прадметам малышы яшчэ не могуць, а малююць па асацыяцыі з якой-небудзь прыметай прадмета.
Таму асноўныя задачы па навучанню дзяцей прадметнаму маляванню ў гэтым узросце наступныя: вучыць адлюстроўваць прасцейшыя прадметы, вызначаючы іх асноўныя прыметы (форму, колер); вучыць формаўтвараючым рухам рук; развіваць цікавасць да малявання; выхоўваць эстэтычны густ і эстэтычныя пачуцці. Эфектыўнаму вырашэнню гэтых задач служыць методыка правядзення заняткаў, у аснове якой паслядоўнасць на-
вучальных працэсаў і ўлік індывідуальных здольнасцей малышоў.
У час заняткаў па маляванню выхавальнік выкарыстоўвае веды і ўяўленні дзяцей аб прадметах і з’явах. Паведамляюцца і фарміруюцца гэтыя веды ў працэсе гульняў, назіранняў, пазнавальных відаў дзейнасці, у індывідуальнай выхаваўчай рабоце. А замацоўваюцца веды тымі ж прыёмамі, што і на занятках па маляванню ў першай малодшай групе.
У другой малодшай групе пры назіранні і разглядзе прадметаў і з’яў таксама выкарыстоўваюцца тыя ж прыёмы засваення ведаў, што і ў першай групе: вызначаюцца асаблівасці аб’ектаў, якія дзеці павінны будуць адлюстраваць у сваіх малюнках. Разам з тым у прыёмах ёсць невялікае адрозненне, выкліканае працэсам паступовага ўскладнення заданняў. У адрозненне ад першай групы чатырохгодкі не проста называюць прадметы, a даюць ім нешматслоўныя, але дакладныя характарыстыкі: «снег белы, пушысты, халодны»; «шарыкі на ёлцы круглыя, вялікія і маленькія, чырвоныя, сінія, жоўтыя».
Разглядаючы цацкі і іншыя прадметы з дзецьмі, выхавальнік імкнецца да актыўнага засваення імі патрэбных формаўтвараючых рухаў пры абследаванні аб’ектаў будучага малюнка. Сюды ўваходзяць контурнае абследаванне ўсяго прадмета рухамі правай рукі і формаўтвараючыя рухі, якія вызначаюць паасобна форму кожнай часткі яго. Велічыня прадмета вызначаецца пры абследаванні такім чынам: дзеці ўвесь прадмет закрываюць далонямі або часткі цацак — пальцамі. У выніку такіх дзеянняў дзеці засвойваюць паняцце памераў прадмета.
Назіранні над з’явамі прыроды суправаджаюцца фізкультурнымі практыкаваннямі, якія выконваюцца як непасрэдна ў час назіранняў, так і пасля іх заканчэння. Напрыклад, назіраючы за рыбкамі ў акварыуме, дзецям прапануецца паказаць рухамі, як рыбкі плаваюць, як віляюць хвосцікамі, як хапаюць корм.
Пры сумесным абследаванні прадмета выхавальнік адзначае яго эстэтычныя якасці: прастата або разнастайнасць форм, спалучэнне колераў, уздзеянне на чалавечыя пачуцці. Так, назіраючы за навакольнымі дрэвамі восенню, звяртаецца ўвага не толькі на вышыню і таўшчыню ствалоў, але на лісце, іх форму, яркую, рознакаляровую афарбоўку, якая надае дрэву хараство, выклікае ў людзей пачуццё замілавання. У зімні час так-
сама цікава назіраць за дрэвамі, асабліва ў моцны мароз ці пасля снегападу, калі галінкі ўпрыгожвае прамяністы іней ці пушысты снег і дрэвы набываюць святочную ўрачыстасць, упрыгожваюць вуліцы горада ці вёскі.
Карціны, ілюстрацыі, дзіцячыя малюнкі разглядаюцца ў пэўнай паслядоўнасці. Спачатку так звяртаецца ўвага малышоў на карціну ці ілюстрацыю, каб выклікаць іх жаданне падрабязна разглядаць адлюстраванае. Затым вызначаеЦца змест карціны, назва намаляваных прадметаў. Трэці этап — больш дэталёвы разгляд характэрных прымет адлюстраванага, кампазіцыі, колеру малюнка. I ў заключэнне даць агульную характарыстыку зместу карціны ці ілюстрацыі, іх каляровай гамы.
Гульні з рознымі прадметамі ці цацкамі непасрэдна перад заняткамі даюць магчымасць дзецям больш дэталёва абследаваць іх, а затым дакладней намаляваць.
Арганізацыя заняткаў павінна выклікаць цікавасць у малышоў да справы, жаданне выканаць тыя заданні, якія дае выхавальнік. Педагог прадумана размяшчае наглядныя дапаможнікі, мэблю, месца падрыхтоўкі і правядзення заняткаў. Размяшчаць прадметы ці цацкі для разгляду з дашкольнікамі можна парознаму: у кутку для гульняў, на падаконніку, у прыбудовах, зробленых з будаўнічых матэрыялаў (домік, акварыум, рэчка, ставок, возера, загон для жывёлы і інш.). Прадметы могуць знаходзіцца ў цацачных машынах, у кошыках, скрынках, пад сталом, за шырмай. Фланелеграф з падрыхтаванымі яркімі сілуэтамі розных рэчаў лепш размясціць у цэнтры пакоя, дзе займаюцца дзеці, каб лепш прыцягнуць увагу групы і зацікавіць малышоў.
Рыхтуецца каляровая гама малюнка без асаблівых складанасцей: падбіраецца колер фону паперы ў суадносінах да колеру фарбаў у адпаведнасці з тэмай задання. Дзецям даецца магчымасць палюбавацца малюнкам, разам з выхавальнікам падрыхтаваць сваё месца для працы, адначасова расказваючы, напрыклад, Чабурашку, што для гэтага трэба ўзяць і пакласці або паставіць на стале.
Каб стварыць атмасферу зацікаўленасці да заняткаў ужо з паведамлення тэмы задання, выкарыстоўваюцца прыёмы прыкладна тыя ж, што і для
дзяцей першай малодшай групы: гульня з прадметамі, арганізацыя гульнявых сітуацый, прыём драматызацыі, «ажыўленне» прадметаў і цацак, ігра на металафоне, спяванне і праслухоўванне песень, выкарыстанне розных тэхнічных сродкаў навучання, мастацкае слова, эмацыянальныя параўнанні, сумесная творчасць. Пасля паведамлення тэмы ставіцца даступная і зразумелая мэта: навучыцца маляваць вядомыя прадметы, паказаць свае здольнасці блізкім ці знаёмым, намаляваць карцінку для каго-небудзь, каб яго парадаваць ці дапамагчы сваім малюнкам.
Поўны паказ паслядоўнасці адлюстравання прадметаў выхавальнік практыкуе пры азнаямленні малышоў з новай формай. Пры частковым паказе рыхтуецца ўзор, на якім намаляваны ўсе часткі прадмета, акрамя той, якую трэба паказаць і растлумачыць дзецям.
Розныя прыёмы азнаямлення з прадметамі і з’явамі прыроды дазваляюць выкарыстоўваць пазнавальную актыўнасць дашкольнікаў, прыцягваць іх да паказу спосабаў адлюстравання. Выхавальнік выклікае 1—2 малышоў, прапануе намаляваць ім знаёмы прадмет і ў працэсе адлюстравання ўсе іх дзеянні каменціруе, удакладняе тонам уважлівай добразычлівасці. Заадно адзначаюцца агульныя прыметы падобных па форме прадметаў.
Пры выкананні калектыўнай работы ў час тлумачэння малышам задання для паказу выклікаюцца 2—3 дашкольнікі з групы. Разам з імі выхавальнік падрабязна разглядае спосабы адлюстравання. У заключэнне пахвалой адзначаюцца вынікі сумеснага малявання, уменне дзяцей працаваць разам, не перашкаджаць адзін аднаму.
Калі малююцца прадметы, у якіх колер не з’яўляецца іх характэрнай прыметай, то дзецям прапануецца выкарыстоўваць яго на свой густ і па свайму жаданню, аб чым педагог папярэджвае групу ў час тлумачэння і паказу прыёмаў працы. Напрыклад, на занятках разглядаецца спачатку мяч аднаго колеру, вызначаецца, якіх яшчэ колераў могуць быць мячы. Пры паказе спосабаў малявання выкарыстоўваецца мяч іншага колеру, і кожнаму малышу прапануецца самому выбраць колер і намаляваць свой мяч. Гэта садзейнічае развіццю дзіцячай творчасці і самастойнасці.
Для больш трывалага замацавання набытых ведаў
аб прадметах педагогу пажадана выкарыстоўваць такія прыёмы, як формаўтвараючыя, «пасіўныя» рухі дзяцей, паўтарэнне імі ўслед за выхавальнікам паказу спосабаў малявання, удакладняючыя пытанні для высвятлення паслядоўнасці адлюстравання. Асаблівая ўвага звяртаецца на замацаванне і ўдасканаленне тэхнічных прыёмаў малявання. Тлумачэнне задання педагог заканчвае дакладным вызначэннем правілаў карыстання матэрыяламі, тэхнікі адлюстравання, парадай пачынаць працаваць.
Пры індывідуальным падыходзе ў выхаванні педагог улічвае ўзровень падрыхтаванасці дзяцей, іх уменняў і навыкаў псіхічных і фізічных асаблівасцей, тэмпераментаў. Звяртаецца ўвага на тое, каб актывізаваць іх творчыя здольнасці ў час заняткаў, для чаго служыць пахвала ўслых, падбадзёрванне найбольш здатных і арганізаваных малышоў. Дапамагаць у першую чаргу трэба дзецям, якія хутка стамляюцца, слаба валодаюць тэхнікай малявання з-за частых пропускаў заняткаў, а таксама малышам з няўстойлівай увагай, непаседлівым. Прыёмы работы з такімі дашкольнікамі розныя: паказ малышам пасля выхавальніка на сваім аркушы паперы, дзе і як ён будзе маляваць; прыём «пасіўных» рухаў для засваення навыкаў; прыклад таварыша; паўторнае абследаванне прадметаў; пахвала за стараннасць.
Кожны з гэтых прыёмаў мае свае асаблівасці і дае эфект пры творчым выкарыстанні. Так, напрыклад, прыём сумесных дзеянняў лепш выкарыстоўваць у пачатку навучальнага года, затым паступова скарачаць яго ўжыванне, замяняючы тымі, якія больш стымулююць самастойнасць малышоў. Такімі, як падбадзёрванне, пахвала з каментарыямі, падказкамі і парадамі, практыкаванні дашкольнікаў на асобным аркушы паперы.
Дзецям, якія добра выконваюць заданні, можна ўскладняць малюнак, дапаўняць яго прадметамі, дэталямі, што ўзбагачаюць змест і не адыходзяць ад асноўнай тэмы. Калі дашкольнік вельмі хутка спраўляецца з заданнем, трывала засвойвае навыкі, яму ў індывідуальным парадку карысна паказаць больш складаныя тэхнічныя прыёмы малявання, каб малыш працаваў з цікавасцю і не перашкаджаў іншым.
Дашкольнікі прывучаюцца слухаць і выконваць указанні педагога, што дапамагае ім своечасова і лепш выконваць заданне. Так, напрыклад, указанне скончыць
работу даецца за 5—7 мінут да канца заняткаў. Праз 2—3 мінуты работы збіраюцца, іх прыносяць дзеці і выстаўляюць на стэнд. Ім даецца магчымасць пастаяць, разгледзець малюнкі, асэнсаваць адказы на пытанні: што малявалі дзеці; якіх колераў фарбы ці фламастэры яны выкарысталі; знайсці і паказаць самыя маленькія і самыя вялікія прадметы пэўнай формы.
Увага дзяцей прыцягваецца да таго, як і што намалявалі ўсе разам: «Атрымаўся сапраўдны лес», «Святочны карагод неваляшак», «Шмат рознакаляровых клубочкаў».
Высвятляючы, што намалявалі малышы, выхавальнік звяртае ўвагу на элементы творчасці ў малюнках, на якаснае адлюстраванне прадметаў, на стараннасць і эмацыянальныя адносіны да працы, хваліць усіх за плённыя вынікі.
3 другой паловы года дзяцей прывучаюць бачыць дадатныя рысы ў малюнках сваіх таварышаў. Ім прапануецца вызначыць і паказаць самую прыгожую неваляшку, знайсці найбольш яркую сукенку, паказаць сцяжок, з якім бы яна пайшла на свята.
У другой малодшай групе «Праграмай выхавання і навучання ў дзіцячым садзе» прадугледжваецца 36 заняткаў. Фарміраванне тэхнічных уменняў і навыкаў патрабуе працяглага тэрміну і пастаяннай увагі, паслядоўнасці ў рабоце. Яны замацоўваюцца на практыцы разам з працэсам малявання, уключаюцца ў яго.
Дзяцей трэба навучыць падпарадкоўваць рухі рукі маляванню прадметаў любой формы. 3 гэтай мэтай неабходна выкарыстоўваць паўторнасць рухаў рукі на адным занятку, што будзе садзейнічаць трэніроўцы рукі, замацаванню рухавых навыкаў у малышоў. Таму ў змест дзіцячых работ лепш уводзіць такія заданні, якія патрабуюць паўтарэння адных і тых жа прыёмаў малявання. Напрыклад, групе даецца заданне намаляваць рознакаляровыя шарыкі, дрэвы, кусты, упрыгожыць сукенку кружочкамі і цацкамі, а ручнік — палоскамі. Усе дэталі тут паўтараюцца, што і патрэбна для практыкавання.
На кожным занятку замацоўваецца, удасканальваецца веданне дзецьмі наступных прыёмаў тэхнікі малявання:
1) аловак трэба трымаць крыху вышэй завостранага канца, свабодна, трыма пальцамі — паміж вялікім і сярэднім, падтрымліваючы зверху ўказальным;
2) лінія праводзіцца адзін раз, упэўнена, без перапынкаў, не адрываючы аловак ад паперы;
3) прадметы круглай формы малююцца кругавымі рухамі рукі, у хуткім тэмпе, што дае магчымасць атрымліваць больш якаснае адлюстраванне;
4) прадметы чатырохвугольнай формы малююцца з прыпынкамі па вуглах, у запаволеным тэмпе, што дазваляе падумаць, як маляваць далей;
5) пры афарбоўцы прадмета на малюнку штрыхі накладваюцца ў адным напрамку: зверху ўніз, злева направа, па форме, не заходзячы за контур;
6) пэндзаль трымаюць трыма пальцамі, як і аловак, крыху вышэй металічнага наканечніка;
7) пэндзаль вядуць па ворсе пры маляванні розных ліній, дробныя прадметы малююцца канцом ворсу (дожджык, снег, траўка і інш.), буйныя — усім ворсам (стужкі, плот, ручаі);
8) пры афарбоўцы пэндзлем лініі праводзяць па ворсе ў адным напрамку, як і пры зафарбоўцы алоўкам (табл. 8).
Тэмы для дзіцячых работ падбіраюцца такім чынам, каб малышы мелі магчымасць на працягу доўгага тэрміну практыкавацца ў маляванні розных прадметаў і з’яў, выяўляць іх характэрныя прыметы, ускладняць тэхніку адлюстравання. Так, малюючы дрэва ў пачатку навучальнага года, дашкольнікі спалучаюць прамыя і косыя лініі, усе ў асноўным аднолькавай шырыні. У канцы года могуць намаляваць не толькі тоўстыя, але і дробныя галінкі. Малюючы садавіну, гародніну, дзеці перадаюць не толькі форму, але і своеасаблівую афарбоўку: яблыкі з чырвонымі і зялёнымі бакамі пры агульным жоўтым колеры.
Малышы вучацца размяшчаць прадметы на аркушы паперы. У гэтым добра дапамагаюць калектыўныя работы, пры выкананні якіх малышы стараюцца запоўніць малюнкам увесь аркуш. Выхавальнік падказвае месца, дзе знаходзяцца прадметы: на зямлі, на траве, на небе. Дапамагае дашкольнікам прыгожа размяшчаць малюнкі, выкарыстоўваючы прыёмы стварэння кампазіцыі і асваення прасторы аркуша.
На табліцах № 11 —14 прыводзяцца некалькі адлюстраванняў прадметаў для дзяцей другой малодшай групы, іх можна выкарыстоўваць у якасці ўзораў для заданняў на занятках па маляванню.
I квартал
Выклікаць цікавасць да зместу дзіцячых малюнкаў, пазнаваць і называць адлюстраваныя прадметы. Садзейнічаць развіццю дзіцячай творчасці.
Матэрыял: камплекты алоўкаў розных колераў, альбомныя аркушы паперы, малюнкі дзяцей.
Папярэдняя работа: гульні малышоў, назіранні на прагулках, разгляд малюнкаў.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік разам з групай разглядае розныя малюнкі, звяртае ўвагу на іх змест: сонейка прыгрэла, расцвілі прыгожыя кветкі; хмара схавала сонейка, дожджык памыў зямлю. Усё гэта намалявала дзяўчынка Даша. Чытае ўрывак з верша А. Александровіча «Дашын карандаш»:
Толькі возьме наша Даша Карандашык у руку, Як адразу карандашык Намалюе на лістку I сасну, і дуб высокі, I вярбу, і агурок, I сароку-белабоку, I грыбок-баравічок.
Вось які ў нашай Дашы Чарадзейны карандашык.
Прапануе ўзяць і разгледзець алоўкі, вызначыць і назваць іх колеры.
Педагог называе прыкладныя тэмы малюнкаў: як дожджык палівае траўку і кветкі, шарыкі і цацку-неваляшку; як жучкі поўзаюць у траве; як прыгожыя матылькі лятаюць у паветры і садзяцца на дрэва і іншыя. Высвятляе ў дзяцей змест іх будучых малюнкаў, хваліць за цікавыя задумкі і падрабязныя расказы аб іх.
У час выканання малышамі задання выхавальнік
3 Л. В. Кірыльчык 65
назірае за іх паставай, каб не горбіліся, не псавалі зрок, каб правільна трымалі аловак. У выпадку замінкі кагосьці з дзяцей ён паказвае на сваім аркушы паперы, як праводзіць тую ці іншую лінію, як маляваць патрэбны прадмет. Калі малыш хутка спраўляецца з заданнем, педагог дапамагае яму парадамі і дадатковымі пытаннямі, як ускладніць і дапоўніць малюнак. Напрыклад, такімі: «Што твая цацка-неваляшка ўбачыла на вуліцы?», «3 кім сустрэўся калабок?», «Хто разглядае твае прыгожыя кветкі?»
Выхавальнік нагадвае дзецям, каб яны малявалі алоўкамі розных колераў. А ў канцы заняткаў усе работы змяшчае на стэндзе. 3 цікавасцю разглядае іх, прыцягвае малышоў да ўдзелу ў абмеркаванні вынікаў, хваліць за прыгожыя малюнкі, разам з групай высвятляе іх змест, расказвае падрабязна пра найбольш яркія і цікавыя.
Праграмны змест: выклікаць у дзяцей эмацыянальны водгук пры разглядзе ілюстрацыі.
Вучыць перадаваць з’явы прыроды рытмам ліній. Працягваць вучыць правільна трымаць аловак, размяшчаць малюнак па ўсім аркушы паперы.
Выхоўваць уменне слухаць выхавальніка, называць адлюстразаныя прадметы.
Матэрыял: кніга А. Барто «Нгрушкн», альбомныя аркушы паперы, алоўкі.
Папярэдняя работа: назіралі за дажджом, спявалі песні, слухалі музыку, разглядалі ілюстрацыі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае дзяцей каля сябе, разглядае ілюстрацыі да кнігі А. Барто «Нгрушкн». Асаблівую ўвагу звяртае на тую, дзе адлюстравана, што «зайчыка пакінула гаспадыня». Расказвае аб становішчы, у якім апынуўся зайчык: «Шэранькі ўвесь змок, бо пайшоў моцны дождж. Давайце ўспомнім, як шуміць дождж за акном». Дзеці садзяцца на свае месцы. Выхавальнік прапануе пастукаць пальчыкамі па стале, быццам кропелькі дажджу па акне: спачатку зусім ціхенька, затым мацней і мацней, каб паказаць, што пайшоў лівень. «Дожджык, дожджык, што ты льеш, пагуляць нам не даеш? Давайце намалюем дожджык. Якога колеру трэба браць
алоўкі? Правільна, сіняга або блакітнага. Пакажыце, як будзеце маляваць дожджык. Трымаем аловак у правай руцэ, трыма пальцамі і малюем кропелькі доўгія і кароткія. Малайцы. Дожджык пайшоў мацней. Лье нібы з вядра на траўку, на сцежку, утварае вялізныя лужыны».
Тым з малышоў, хто хутка малюе, прапануецца дапоўніць сюжэт, дамаляваць кветкі, лавачку, кусцік, мяч.
Пры разглядзе работ выхавальнік пытае, што малявалі дзеці, прапануе паказаць, дзе адлюстраваны моцны дождж, дзе перастае. Асаблівая ўвага звяртаецца на работы сюжэтнага характару: калі пайшоў адразу лівень, то дзеці хуценька пабеглі дамоў, а мяч застаўся на двары, яго добра вымыў дождж і стаў ён чысты і прыгожы.
У канцы выхавальнік аналізуе ўсе работы, хваліць за цікавыя малюнкі пра дождж, які адлюстравалі дзеці. Заканчвае вершаванымі радкамі:
Дожджык льецца-льецца,
У рукі не даецца.
Прама льецца і наўкос,
I на шчокі, і на нос.
Дожджык лье, нібы з вядра, Уцякайце са двара.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць дрэва, спалучаць розныя па велічыні прамыя лініі, выдзяляючы яго характэрныя асаблівасці: прамы ствол, галінкі цягнуцца да сонейка, на ўсіх галінках шмат ліедікаў.
Працягваць вучыць маляваць фарбамі, праводзіць пэндзлем розныя па шырыні лініі, ставіць мазкі.
Выхоўваць акуратнасць, уменне слухаць педагога.
Матэрыял: ілюстрацыя з дрэвам, аркушы паперы блакітнага, шэрага, сіняга колераў, фарба гуаш карычневая і зялёная, слоічкі з вадой, сурвэткі, пэндзлі № 8—10 і падстаўкі для іх.
Папярэдняя работа: назіранне за дрэвамі, разгляд ілюстрацый, дзіцячых работ.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае вакол сябе малышоў і прапануе ім успомніць, што расце каля дамоў. Затым высвятляюцца характэрныя прыметы дрэва: тоўсты і высокі
ствол, галінкі растуць ад ствала ўверх і ў бакі, на галінках шмат прыгожых лісточкаў. «Пакажыце, як галінкі цягнуцца ўверх да сонейка». Усе дзеці падымаюць рукі, разводзячы спачатку іх у бакі, і цягнуцца самі ўверх, становячыся на дыбачкі. Выконваюць 2—3 разы гэта практыкаванне, пасля чаго педагог паведамляе тэму заняткаў, звяртае ўвагу групы на дрэва на ілюстрацыі, паказвае, якое яно прыгожае, вялікае і магутнае, высвятляе, якога колеру трэба маляваць ствол. Ен тлумачыць і паказвае, як зручней і лепш маляваць: «Бяру пэндзаль трыма пальцамі вышэй металічнага наканечніка, мачаю яго акуратна ў карычневую фарбу, абціскаю лішнюю фарбу аб край слоічка. Стаўлю пэндзаль пасярод аркуша паперы і малюю спачатку кончыкам пэндзля, а затым усім ворсам. Ствол атрымаўся прыгожы, нібы сапраўдны. Галінкі малюю кончыкам пэндзля, зверху — кароткія, знізу — доўгія. Вялікае і прыгожае дрэва, але яму не хапае лісточкаў. Добра прамываю і сушу пэндзаль аб сурвэтку, затым чыстым мачаю ў зялёную фарбу. Прыкладваю пэндзаль з фарбай да галінкі, крыху націскаю і адымаю, вось і вырас лісток, яшчэ адзін і яшчэ. Галінка зазелянела і ўсё дрэва нібы адзелася ў прыгожую сукенку, бо намалявана шмат зялёных лісточкаў на кожнай галінцы».
Прапануе ўсім узяць пэндзлі, правярае, як дзеці іх трымаюць і просіць паказаць; як будуць маляваць, затым раіць пачынаць працу: «Узялі ўсе пэндзаль у правую руку правільна, паставілі кончык яго ў сярэдзіне аркуша, пачалі весці зверху ўніз спачатку канцом, затым усім ворсам, яшчэ раз. Малайцы! Цяпер намалюйце галінку. Добра. Набралі карычневую фарбу, адціснулі яе аб край слоічка і працягваем маляваць ствол». Тым, хто малюе хутка, прапануецца намаляваць яшчэ адно дрэва, крыху меншае, зялёную траўку пад дрэвамі.
У заключнай частцы заняткаў звярнуць увагу на прыгажосць малюнкаў: «Бачыце, якія прыгожыя дрэвы атрымаліся ва ўсіх. Калі іх збяром і расставім побач, то атрымаецца сапраўдны парк». Дзецям прапануецца паказаць ствол, галінкі, лісточкі. Педагог хваліць тых малышоў, якія акуратна выконвалі заданне.
Праграмны змест: вучыць дзяцей упрыгожваць гатовыя формы, выкарыстоўваць прамыя лініі двух колераў.
Працягваць вучыць упэўнена арыентавацца на
аркушы паперы, лёгка праводзіць прамыя лініі, правільна трымаць фламастэр.
Выклікаць у дзяцей радасны, вясёлы настрой, стымуляваць самастойнасць у выбары і выкарыстанні колеру.
Матэрыял: квадратныя аркушы паперы (15 X X 15 см) з накладзеным акварэллю светлым тонам (жоўтым, ружовым, блакітным, зеленаватым, шараватым), фламастэры, намаляваныя хусцінкі для кожнага малыша, дзве хустачкі для ўзору.
Папярэдняя работа: разглядалі хустачкі, танцавалі 3 імі.
Методыка правядзення заняткаў
Яркія прыгожыя хустачкі прыносіць выхавальнік у групу. Іх разглядаюць разам, высвятляюць, як і чым яны ўпрыгожаны. Педагог прапануе дзецям паказаць, якімі роўнымі палоскамі ўпрыгожаны хустачкі (указальным пальцам правай рукі паказаць напрамак палосак), звяртае ўвагу на размяшчэнне, падкрэслівае іх рознакаляровасць, стракатасць, прыгажосць. Раіць малышам упрыгожыць на аркушах паперы свае хустачкі: спачатку правесці пальчыкам правай рукі і паказаць, дзе будуць маляваць палоскі, затым узяць фламастэры і пачынаць працу.
У канцы заняткаў дашкольнікі разглядаюць свае хустачкі, называюць колеры, любуюцца імі. Выхавальнік хваліць усіх за прыгожыя малюнкі, прапануе дзецям знайсці роўныя яркія палоскі на хустачках, замацоўвае веданне колеру. Стварае настрой замілавання: «Бачыце, сталі падобнымі на прыгожыя кветкі нашы яркія хустачкі».
У заключэнне запрашае малышоў пагуляць са сваімі прыгожымі хустачкамі, паслухаць песню, выконваючы плаўныя рухі ў такт з тэкстам песні (музыка і словы народныя):
У кого в руках платочек, Тот пойдёт ко мне в кружочек. Протянн перед собой Маленькнй платочек свой.
Вот, вот, вот какой, Вот какой платочек мой! Мы возьмём за уголочкн
Свон яркне платочкн Н поднямем выше, выше, Выше самнх ребятншек. Вот, вот, вот какой, Вот какой платочек мой! Сядем тнхо мы в кружочек, Спрячемся за свой платочек. Правда, детн, хорошн Нашн яркне платкн? Вот, вот, вот какой, Вот какой платочек мой!
Праграмны змест: вучыць дзяцей самастойна прыдумваць тэму для свайго малюнка, выкарыстоўваючы набытыя ўменні і навыкі ў адлюстраванні прадметаў і з’яў. Працягваць вучыць правільна трымаць пэндзаль, прамываць і сушыць яго.
Стымуляваць самастойнасць малышоў, акуратнасць у рабоце, цікавасць да малюнкаў сваіх таварышаў па групе.
Матэрыял: фарбы 3 колераў, альбомныя аркушы паперы розных колераў (ружовага, зялёнага, шэрага, блакітнага), пэндзлі № 8—10, слоічкі з вадой, сурвэткі, падстаўкі для пэндзляў.
Папярэдняя работа: разгляд дзіцячых малюнкаў, назіранні за рознымі з’явамі прыроды і наваколля, гульні з цацкамі, разгляд ілюстрацый і карцін.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік кліча дзяцей да сябе, звяртае іх увагу на сталы, высвятляючы, што на іх стаіць. Паведамляе тэму і прапануе дашкольнікам прыкладны змест для іх малюнкаў: адлюстраваць, як ідзе дождж, як растуць дрэвы, як свеціць сонейка, як цвітуць прыгожыя кветкі. Дзеці садзяцца на свае месцы і пачынаюць самастойна працаваць.
Педагог напамінае ім, як правільна трымаць, прамываць і сушыць пэндзаль. Удакладняе, што малышы малююць. Хваліць за цікавую задумку. У працэсе малявання ён у індывідуальным парадку камусьці падказвае, дапамагае тым, хто разгубіўся.
У канцы заняткаў разам разглядаюць малюнкі, пазнаюць адлюстраванае і называюць прадметы. Педа-
гог падкрэслівае яркасць дзіцячых малюнкаў, каменціруе іх змест і хваліць за падабенства намаляванага з рэальнымі прадметамі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць прадметы круглай формы, перадаваць розную велічыню і афарбоўку.
Працягваць вучыць замыкаць прамыя лініі рознай даўжыні, афарбоўваць адлюстраванае, выкарыстоўваючы розныя спосабы (па форме прадмета, вертыкальнымі і гарызантальнымі лініямі).
Выхоўваць уважлівыя, добрасумленныя адносіны да працы.
Матэрыял: цацачны стол, цацкі (медзведзяня, Чабурашка, матрошка), талеркі з памідорамі — вялікімі і маленькімі, крэслы, кругі белай паперы дыяметрам 15— 17 см, каляровыя алоўкі.
Папярэдняя работа: разглядалі памідоры, гулялі ў гульню «Парныя малюнкі».
Методыка правядзення заняткаў
У групу прыходзяць госці, бачаць памідоры на стале, просяць дзяцей расказаць пра гэтыя прыгожыя і смачныя плады. Сумесна разглядаюць памідоры, выкарыстоўваючы формаўтвараючыя рухі рук. Госці прапануюць малышам на сваіх аркушах-талерках намаляваць шмат вялікіх і маленькіх памідораў. Калі дзеці сядуць на свае месцы, выхавальнік паказвае, як маляваць контур. Выклікае кагосьці з групы для замацавання тлумачэння і напамінае пра розныя спосабы афарбоўкі прадметаў. Дзеці малююць.
У канцы заняткаў малышы прыносяць свае работы педагогу. Разглядаюць іх разам з гасцямі, паказваюць памідоры вялікія і маленькія, найбольш круглыя і прыгожыя, чырвоныя і жоўтыя.
Госці вельмі задаволены малюнкамі дзяцей, забіраюць іх з сабой, каб паказаць сваім сябрам, як добра малюе гэта група.
Праграмны змест: вучыць маляваць дрэвы і кусты, спалучаць розныя лініі, перадаваць характэрныя прыметы аб’ектаў: доўгія галінкі і тоўсты высокі ствол у дрэва, густыя кароткія галінкі — у кустоў.
Працягваць праводзіць прамыя лініі ў розных на-
прамках, правільна трымаць пэндзаль, прамываць і сушыць яго, ставіць мазкі.
Выхоўваць густ, цікавасць да малявання і акуратнасць у рабоце.
Матэрыял: блакітныя, шэрыя альбомныя аркушы паперы; фарба гуаш карычневая, зялёная; ілюстрацыя з малюнкам дрэва.
Папярэдняя работа: назіранні за дрэвамі на прагулцы, разгляд ілюстрацый.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае малышоў каля вокнаў і прапануе паглядзець на дрэва: якое яно высокае, ствол прамы і высокі, шмат галінак на ім, якія цягнуцца да сонейка. Паказвае і кусцік — маленькі ў параўнанні з дрэвам, нізкі, на ім таксама шмат галінак. Як на дрэве, так і на кусціку — лісточкі. «Давайце пакажам,— звяртаецца да дзяцей выхавальнік,— які прамы ствол у дрэва, галінкі цягнуцца да сонейка — паднялі рукі: вось як цягнуцца галінкі ўверх. Малайцы! Шмат галінак у кусціка, усе яны таксама цягнуцца да сонейка».
Паведамляе тэму заняткаў. Калі дзеці селі на свае месцы, выклікае малыша для сумеснага паказу спосабаў малявання. Педагог дамалёўвае на дрэве галінкі, лісточкі. Кусцік прапануе намаляваць дзецям самастойна. Замацоўвае паслядоўнасць працэсаў адлюстравання, выкарыстоўваючы прыём «пасіўных» рухаў, гэта значыць сухім пэндзлем на аркушы паперы.
Тым з малышоў, хто хутка спраўляецца з заданнем, прапануе намаляваць яшчэ адзін кусцік, траўку, кветкі.
У канцы заняткаў, разглядаючы работы, адзначаецца акуратнасць малюнкаў. Дзеці паказваюць дрэвы з прыгожымі густымі галінкамі і лісточкамі. Асаблівай увагі заслугоўваюць малюнкі, у якіх праяўляюцца элементы самастойнай творчасці, з цікавымі дэталямі, каляровай гамай, вобразнасцю. Педагог складае невялікія цікавыя апавяданні пра намаляваныя дрэвы і кусты, каб зацікавіць дзяцей малюнкамі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць прадметы круглай формы, свабодна размяшчаць іх на аркушы паперы, адрозніваць колеры, велічыню і форму рэчаў.
Працягваць вучыць правільна трымаць аловак, пра-
водзіць акруглыя лініі, не адрываючы аловак ад паперы.
Выклікаць эмацыянальнае, радаснае пачуццё ад вынікаў сваёй працы, умення працаваць разам.
Матэрыял: аркушы паперы (25 X 70—80 см) белага колеру з намаляванымі кацянятамі, каляровыя алоўкі, кошык з клубкамі нітак.
Папярэдняя работа: разгляд клубкоў, накручванне нітак на клубок, разгляд ілюстрацыі «Кошка з кацянятамі».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік разам з дзецьмі разглядае клубкі нітак. «3 такіх клубкоў мамы і бабулі могуць вам звязаць прыгожыя рукавічкі, шкарпэткі, шалікі, кофтачкі, світэры». Раптам кошык перакульваецца і клубочкі коцяцца ў розныя бакі. Дзеці іх збіраюць, разглядаюць. Педагог засяроджвае ўвагу дашкалят на форме, велічыні і колеры клубочкаў. Прапануе знайсці разматаную нітачку і накруціць яе на клубок. Збірае клубкі і пытае ў малышоў, каму падабаецца гуляць з клубочкамі. Звяртае ўвагу на кацянят, якія вельмі любяць забаўляцца з ніткамі, прапануе намаляваць для іх розныя клубочкі. Выклікае 3—4 малышоў, каб маляваць з імі разам. Яны падыходзяць да выхавальніка, бяруць каляровыя алоўкі. Ен тлумачыць усім дзецям, як правільна трымаць аловак і маляваць: «Паставілі на аркуш паперы аловак і нібы схапілі канец ніткі, а далей хутка робячы акруглыя рухі алоўкам, наматаем клубочак. Вось ён спачатку маленькі, а затым становіцца ўсё большы і большы. Калі ён вырас вялікі, нітачка пабегла прама да кацяняці пад лапку».
Хваліць дзяцей, якія каля яго намалявалі круглыя клубочкі, высвятляе, якога колеру яны атрымаліся. Прапануе астатнім малышам устаць, паставіць на месца крэслы, паказаць пальчыкам на аркушы, як і дзе яны будуць маляваць клубочкі, узяць алоўкі і пачынаць працу. Праз нейкі час дзецям даецца дадатковае заданне: намаляваць вялікія і маленькія клубочкі іншых колераў, змяніўшы алоўкі ў руцэ.
У канцы заняткаў пры разглядзе малюнкаў дашкольнікі называюць колер, велічыню, размяшчэнне (блізка каля кацяняці, воддаль, далёка) клубочкаў на аркушы. Падводзячы вынікі, выхавальнік раскрывае змест адлюстраванага: «Шмат рознакаляровых клубоч-
каў у кацяняці, ён нават не паспявае з кожным пагуляць. Далёка адкаціліся клубочкі, але коцік усе нітачкі трымае лапкай. Бачыце, як весела гуляюць нашы кацяняты, якую радасць вы ім падаравалі сваімі малюнкамі».
Праграмны змест: вучыць дзяцей упрыгожваць шарыкі, выкарыстоўваючы мазкі фарбы, кругі, кольцы. Развіваць у малышоў пачуццё разумення колеру.
Самастойна ўжываць знаёмыя прыёмы малявання фарбамі.
Выхоўваць эстэтычны густ, радаснае пачуццё ў сувязі з надыходам свята.
Матэрыял: рознакаляровыя шары для кожнага малыша, выразаныя з альбомнага аркуша паперы і злёгку зафарбаваныя ружовым, блакітным, зялёным ці жоўтым тонам; фарба гуаш сіняга, чырвонага, жоўтага, зялёнага колераў — на кожны стол па 2 фарбы, прайгравальнік ці магнітафон.
Папярэдняя работа: гульні з шарамі, разгляд ілюстрацый, праслухоўванне музыкі — урачыстых святочных маршаў.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прыносіць шмат прыгожых шароў, раздае іх дзецям і прапануе пагуляць з імі. Малышы гуляюць і разглядаюць шары, звяртаюць увагу на дэталі, якія ўпрыгожваюць шары: яркія мазкі, каляровыя кружочкі, кольцы ствараюць уражанне святочнасці, урачыстасці. Педагог прапануе ўпрыгожыць свае шарыкі на аркушах паперы. Выклікае аднаго малыша для паказу паслядоўнасці малявання. Пасля яго дамалёўвае, раўнамерна ўпрыгожваючы паверхню шарыка. Прапануе групе ўпрыгожыць свае малюнкі хто чым пажадае: і шарамі, і кружочкамі, і мазкамі рознага колеру. Дзеці малююць.
У заключэнні заняткаў разам разглядаюць шарыкі, замацоўваюць веданне колеру, звяртаюць увагу на тое, як спалучаюцца фон аркуша і колер намаляванага прадмета, ці дапасуюцца яны, ўзмацняе фон яркасць малюнка ці аслабляе. Дзеці выбіраюць шары, якімі можна ўпрыгожыць пакой, дзе займаецца група, расказваюць аб змесце малюнкаў, знаходзяць дэталькі ўпрыгожання — роўныя кружочкі, яркія кольцы, мазкі.
Выхавальнік адзначае, што хутка будзе свята, дзеці возьмуць прыгожыя сцяжкі і каляровыя шары і пойдуць на ранішнік. Уключае прайгравальнік. Дзеці з шарамі адзін за адным ідуць па пакоі і спяваюць:
Вось як мы на свята
Весела ідзём, Дружна і заўзята Песеньку пяём.
Праграмны змест: вучыць дзяцей рытмам мазкоў і кропак маляваць салют, запаўняць малюнкам увесь аркуш, ведаць і адрозніваць колеры.
Працягваць вучыць карыстацца фарбамі розных колераў, правільна трымаць, мачаць, прамываць і сушыць пэндзаль, упэўнена і лёгка рабіць мазкі і кропкі, праводзіць лініі.
Выхоўваць уменне правільна паводзіць сябе на занятках, разумець і слухаць выхавальніка, сумесна плённа працаваць.
Матэрыял: аркушы паперы (25 X 70—80 см) цёмнага колеру (цёмна-сіняга, цёмна-шэрага ці цёмна-фіялетавага) з намаляванай панарамай горада, фарба гуаш чырвонага, белага, сіняга, жоўтага, зялёнага колераў — па 3 фарбы на кожны стол, ілюстрацыі з альбома В. А. Езікеевай «Ілюстрацыйны матэрыял для дзіцячай выяўленчай творчасці».
Папярэдняя работа: спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы на ранішніку, разглядалі ілюстрацыі, глядзелі з бацькамі святочны салют.
Методыка правядзення заняткаў
Пад лёгкую музыку дзеці ўваходзяць у пакой, бяруць султанчыкі і танцуюць, выконваючы розныя нескладаныя рухі. Заканчваецца танец «салютам» — малышы падкідаюць султанчыкі ўверх і назіраюць за імі. Выхавальнік прапануе падняць і пакласці султанчыкі на месца, звяртае ўвагу на карціну. Дашкольнікі падыходзяць бліжэй да яе, разглядаюць і высвятляюць змест, адзначаюць разнастайнасць агеньчыкаў і колераў святочнага салюту. Прапануецца намаляваць Taкія ж вялікія прыгожыя карціны святочнага салюту. Дзеці садзяцца на месцы. Педагог спачатку паказвае сам, як маляваць, затым выклікае 3—4 малышоў для
сумеснага адлюстравання агнёў салюту на ўсёй прасторы аркуша. Дзеці малююць стоячы.
Пры разглядзе малюнкаў выхавальнік эмацыянальна ацэньвае вынікі працы: «Якія прыгожыя карціны атрымаліся ў вас! Усе малявалі дружна, старанна, таму і адлюстравалі па-сапраўднаму святочны і ўрачысты горад! Цяпер давайце разам пройдзем па гэтым горадзе, паглядзім святочны салют. Назавём і пакажам колер тых фарбаў, якімі вы карысталіся».
Праграмны змест: перадаваць прыгажосць асенніх дрэў, падкрэсліваючы іх характэрныя прыметы: прамы ствол, нахіленыя галінкі, яркае лісце.
Працягваць вучыць правільна трымаць пэндзаль, акуратна набіраць фарбу на ворс, прамываць і сушыць аб сурвэтку, праводзіць прамыя лініі ў розных напрамках, ставіць мазкі.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы блакітнага, шэрага колераў; фарба гуаш карычневая, жоўтая, чырвоная, зялёная — па 3 колеры на кожны стол; букет асенніх лісцяў; кошыкі, пэндзлі № 8—10, ілюстрацыя з дрэвамі, слоічкі з вадой, сурвэткі, падстаўкі для пэндзляў.
Папярэдняя работа: назіранні за лістападам, разгляданне дрэў і ілюстрацый.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік раскідае асеннія лісты на падлозе пакоя і прапануе дзецям збіраць у кошыкі лісточкі. Звяртае ўвагу на прыгажосць асенняй каляровай коўдры з лісця, расказвае, як у лесе такая мяккая коўдра накрывае зямлю, нібы саграваючы ствалы і карэнні дрэў. Высвятляе, на чым растуць лісточкі, які вялікі і доўгі ствол і розныя галінкі ў дрэва. Прапануе паказаць, як цягнуцца галінкі да сонейка, а затым сесці на месца і намаляваць такія ж прыгожыя асеннія дрэвы. Дзеці яшчэ раз разглядаюць дрэвы. Педагог паказвае, як правільна маляваць дрэва. Выклікае аднаго з малышоў для паказу адлюстравання лісточкаў. Удакладняе, што трэба намаляваць не адно дрэва, а некалькі, каб атрымаўся сапраўдны густы лістапад.
Пры падвядзенні вынікаў звяртае ўвагу на тое, якія прыгожыя дрэвы намалявалі дзеці, як шмат на іх лісця, якую рознакаляровую коўдру ўтварае лістапад. Прапа-
нуе малышам знайсці і паказаць на малюнках самыя прыгожыя лісты, найбольш высокія і нізкія дрэвы, вызначыць месца, дзе знаходзіцца найболывая колькасць лісточкаў.
Дзеці збіраюць букет з асенніх лістоў, упрыгожваюць імі пакой, дзе займаецца група. Выхавальнік прапануе ім адзецца і пайсці разам на прагулку ў парк, пахадзіць, паглядзець, як ападае лісце, паслухаць, як шапацяць, нібы шэпчуць развітальныя словы, такія прыгожыя лісцікі, калі іх зграбаюць у кучкі.
Выхавальнік нагадвае дзецям радкі з верша Янкі Купалы «Лістапад»:
3 буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між навалаў і лоз Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя, Увысь галінкі глядзяць Пусталістыя.
Праграмны змест: самастойна прыдумаць тэму свайго малюнка, знайсці спосабы адлюстравання.
Выхоўваць уменне слухаць і выконваць патрабаванні педагога, выклікаць цікавасць да работ таварышаў па групе.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, фарбы — па 3 колеры на кожны стол, каляровыя алоўкі, пэндзлі № 8—10, сурвэткі, падстаўкі, слоічкі з вадой.
Папярэдняя работа: разгляд прадметаў і цацак, назіранні на прагулках, знаёмства з ілюстрацыямі і дзіцячымі малюнкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік выклікае малышоў і пытае, чым кожны з іх будзе займацца, што ўмее і што хоча маляваць. Высвятляе, хто будзе маляваць алоўкамі, і прапануе таму садзіцца за сталы, на якіх стаяць камплекты алоўкаў. А хто пажадаў маляваць фарбамі — знайсці сваё месца з адпаведным абсталяваннем. Хваліць дашкольнікаў за хуткае і правільнае выкананне ўказанняў. Дзеці рассаджваюцца на выбраныя месца, а педагог высвятляе задумы тэм у 5—6 чалавек, хваліць за
цікавы змест. Прапануе ўсім узяць у рукі алоўкі ці пэндзлі, паказаць спачатку, як трэба правільна іх трымаць, і пасля праверкі раіць пачынаць працу.
У канцы заняткаў дзеці разглядаюць малюнкі, пазнаюць адлюстраванае, вызначаюць тэмы і змест работ таварышаў. Выхавальнік хваліць за падабенства намаляванага з аб’ектамі, выбірае найболып цікавыя малюнкі. 3 задавальненнем адзначае, што малышы ўмеюць маляваць і алоўкамі, і фарбамі.
II к в а р т а л
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку прамавугольную форму, вызначаць яе сярод іншых і называць.
Працягваць вучыць арыентавацца на аркушы паперы, праводзіць упэўнена лініі ўніз, убок, уверх.
Выхоўваць эстэтычны густ, акуратнасць у рабоце і цікавасць да малявання.
Матэрыял: рознакаляровыя яркія хустачкі, тазік, пральная дошка, вяроўка, алоўкі, папера ў палову альбомнага аркуша.
Папярэдняя работа: разглядалі хустачкі, цаглінкі, кубікі, з квадратаў выкладалі вежу.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае каля сябе дзяцей, паказвае на тазік з хустачкамі і прапануе іх памыць, як гэта робяць мамы дома. Іх дзеянні суправаджае словамі:
Маму моцна я люблю, Чым магу — дапамагу: Хустачку памыю, Прыгожую такую.
Хваліць малышоў за акуратную работу. Раіць развесіць хустачкі на вяроўцы, каб яны высахлі пасля мыцця. Разам з дзецьмі развешвае, звяртае іх увагу на форму. Прапануе абвесці пальчыкам краі хустачак, паглядзець, як многа іх сушыцца на вяроўцы, адзначыць, якога яны колеру.
Паведамляе групе тэму заняткаў. Дзеці рассаджваюцца на месцах. Выхавальнік тлумачыць і паказвае, як намаляваць хустачкі і афарбаваць іх. Просіць малышоў спачатку паказаць указальным пальчыкам правай
рукі на аркушы паперы, як яны будуць маляваць. Дзеці пачынаюць працаваць. Педагог правярае, як яны трымаюць аловак, удакладняе, каб малявалі і афарбоўвалі хустачкі рознымі колерамі.
Пры аналізе вынікаў працы звяртае ўвагу на замацаванне ведання колераў дзецьмі. Малышы знаходзяць прыгожыя роўныя хустачкі, называюць іх колер.
Праграмны змест: вучыць адрозніваць і называць прадметы, намаляваныя на паперы.
Спалучаць розныя лініі, выкарыстоўваць мазкі, кропкі пры адлюстраванні знаёмых прадметаў. Працягваць вучыць правільна трымаць, мачаць у фарбу, прамываць, сушыць пэндзлі.
Развіваць уменне сумесна працаваць, жаданне разглядаць малюнкі таварышаў.
Матэрыял: аркушы паперы (25 X 70—80 см) з намаляванымі на цёмным фоне будынкамі, фарба гуаш карычневага, жоўтага, аранжавага, чырвонага, белага колераў, пэндзлі № 8—10, слоічкі з вадой, сурвэткі, падстаўкі для пэндзляў, карціна па тэме «Вуліца горада», ілюстрацыі з дамамі і дрэвамі.
Папярэдняя работа: разгдяд ілюстрацый, на якіх адлюстраваны гарадскія пейзажы.
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці разглядаюць ілюстрацыі і карціну. Выхавальнік высвятляе, што на іх адлюстравана. Прапануе больш уважліва разгледзець дамы і дрэвы, паказаць вокны дамоў, ствалы і галінкі на дрэвах, адзначыць іх разнастайнасць. Удакладняе, хто запальвае агні ў кватэрах. Дае заданне паказаць вокны, у якіх гараць агеньчыкі, вызначыць, якія яны. Абагульняе адказы малышоў: «На вуліцы шмат прыгожых будынкаў і дрэўцаў вакол іх. Вечарам, калі мамы і таты вяртаюцца з работы дамоў, яны запальваюць у кватэрах лямпы, а з вуліцы ў вокнах мы бачым шмат рознакаляровых агеньчыкаў». Паказвае, як трэба маляваць. Дзеці разглядаюць намаляванае, параўноўваюць з карцінай і ілюстрацыямі. Выхавальнік прапануе групе намаляваць прыгожыя дрэвы і запаліць агеньчыкі ў вокнах дамоў, дзе яны яшчэ не гараць.
Правярае, як малышы бяруць і трымаюць пэндзлі і паказваюць на аркушы сухім ворсам, дзе і як яны бу-
дуць маляваць. Дзеці працуюць, а педагог падбадзёрвае пахвальным словам за самастойнасць у выбары фарбаў, за падабенства адлюстраванага, нагадвае правілы карыстання фарбамі. 3 задавальненнем адзначае яркасць фарбаў на малюнках, уменне працаваць разам, не перашкаджаючы адзін аднаму. Тым, хто раней скончыў работу, прапануе намаляваць снег на вуліцы.
У канцы заняткаў разам з малышамі высвятляе змест малюнкаў, замацоўвае веданне імі колеру, раіць прайсці па вячэрняй вуліцы і ўважліва прыгледзецца да наваколля, каб убачыць і палюбавацца прыгажосцю.
Замацаваць уменне праводзіць прамыя лініі ворсам, ставіць кропкі, мазкі, прамываць і сушыць пэндзаль.
Развіваць эстэтычнае ўспрыняцце рэчаіснасці, акуратнасць у працы, жаданне маляваць.
Матэрыял: папера ў палову альбомнага аркуша блакітнага, светла-шэрага, сіняга колераў, штучная елачка, фарба гуаш зялёная і белая, слоічкі з вадой, сурвэткі, пэндзлі № 8—10 і падстаўкі для іх.
Папярэдняя работа: разгляд ілюстрацый да казак на зімовыя тэмы.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прапануе дзецям уважліва разгледзець елачку. Расказвае: «Елачка ў лесе расла. Стаяла прыгожая, стройная і пушыстая. Ствол у яе роўны (паказвае), галінкі зверху маленькія, знізу — доўгія».
Раіць малышам рухамі сваіх рук вызначыць напрамак, у якім расце ствол і галінкі (паўтарыць 2—3 разы). Калі дзеці садзяцца на месцы, паведамляе тэму заняткаў, выклікае аднаго з малышоў і просіць яго намаляваць ствол дрэўца. Затым дамалёўвае галінкі і зноў звяртаецца да групы: «Холадна елачцы зімой. Каб яна не змерзла, мяккі і пушысты снег, нібы коўдрай, накрывае яе. Ціха, ціха снег ідзе — мякка падаюць сняжынкі на галінкі і на зямлю». Гэтымі словамі выхавальнік суправаджае свой паказ, як трэба маляваць накрытую снегам елачку. Нагадвае і правярае, як дзеці трымаюць пэндзлі, раіць пачынаць працу. Тым, хто хутка выканае
заданне, прапануе намаляваць яшчэ адну елачку, снежны круглы калабок пад ёй, кусцік ці іншае што.
Пры аналізе вынікаў працы раіць дзецям разгледзець работы і вызначыць, якая елачка не змерзне зімой. Звяртае ўвагу на тэхніку выканання задання: уменне мяняць фарбу, чыста прамываць і сушыць пэндзаль, акуратна мачаць ворс у фарбу і абціскаць яго аб краі слоічка. Хваліць усіх дзяцей, адзначаючы, што атрымаецца сапраўдны лес, калі расставіць усе малюнкі на стэндзе. Прапануе выбраць самую прыгожую, пушыстую і стройную елачку для навагодняга свята. 16. Тэма: «Упрыгожым шапачкі для гасцей».
Праграмны змест: выклікаць жаданне самастойна ўпрыгожыць шапачку кружочкамі, кольцамі рознай велічыні, яркімі мазкамі, кропкамі, выбіраючы колеры на свой густ.
Працягваць вучыць правільна карыстацца фарбамі, трымаць пэндзаль і маляваць ім акруглыя формы, ставіць мазкі і кропкі.
Падтрымліваць у дзяцей радаснае пачуццё ад творчай працы, выхоўваць акуратнасць і цікавасць да малюнкаў сваіх таварышаў.
Матэрыял: цацачныя звяркі, узор, фланелеграф, прайгравальнік, намаляваныя на паперы шапачкі (па колькасці дзяцей у групе) і афарбаваныя злёгку ружовым, блакітным, жаўтаватым, шэрым, карычневым тонамі, сілуэты шапачак, фарба гуаш сіняя, чырвоная, чорная, белая, аранжавая, карычневая, зялёная, жоўтая — па тры колеры на кожны стол.
Папярэдняя работа: разглядалі шапачкі, рукавічкі, гулялі ў дыдактычную гульню «Упрыгожым пасуду».
Методыка правядзення заняткаў
Да дзяцей прыйшлі госці: цацачныя зайчык, медзведзяня, лісічка, Чабурашка. Малышы вітаюцца з імі і разглядаюць іх. Выхавальнік дастае прыгожыя шапачкі, раздае іх дзецям і прапануе патанцаваць з імі, каб прывеціць гасцей. Малышы бяруць шапачкі, адзяваюць іх . Гучыць вясёлая музыка, пад якую пачынаецца танец. Пасля гэтага дашкольнікі разам з гасцямі разглядаюць узоры на шапачках. Усе шапкі яркія, упрыгожаныя вялікімі і маленькімі кружочкамі, кропкамі, мазкамі і іншымі ўзорамі.
Госці засумавалі, у дзяцей ёсць прыгожыя шапач-
кі, а ім не хапае. Хаця патанцаваць у такіх шапачках ім бы вельмі хацелася. Педагог пытае ў малышоў, як дапамагчы гасцям, і падказвае, што трэба і для іх намаляваць такія ж упрыгожаныя шапачкі. Дзеці рассаджваюцца на месцах, а выхавальнік зноў пытае ў іх, чым былі ўпрыгожаны шапачкі і як яны іх будуць самі расфарбоўваць. Прапануе пальчыкам ці сухім пэндзлем паказаць, якія кружочкі будуць маляваць, дзе паставяць мазкі і кропкі. Правярае, як малышы трымаюць пэндзаль. Удакладняе, каб малявалі фарбамі розных колераў, дапамагае раўнамерна размясціць узор на паверхні шапкі.
Аналізуючы работы, карысна звярнуць увагу дашкольнікаў на яркасць і маляўнічасць шапачак, разнастайнасць узораў. Замацаваць веданне колеру, высветліць, чым яны ўпрыгожвалі свае малюнкі. Выбраць разам і адзець гасцям самыя прыгожыя шапачкі. Разам з цацкамі яшчэ раз патанцаваць.
Праграмны змест: фарміраваць уменне прыдумваць тэму і змест свайго малюнка, самастойна выкарыстоўваць набытыя веды па маляванню алоўкамі.
Развіваць здольнасці творчай задумкі і творчага ўяўлення, уменне знаходзіць падабенства адлюстраванага з прадметамі навакольнай рэчаіснасці.
Матэрыял: аркушы паперы круглай формы дыяметрам 18—20 см, каляровыя алоўкі, талеркі, на якіх ляжацьсушкі, пернікі, цукеркі, памідоры, яблыкі.
Папярэдняя работа: арганізацыя дыдактычных гульняў «Магазін», «Пачастуем ляльку чаем», разглядалі дзіцячыя малюнкі.
Методыка правядзення заняткаў
Высветліць з дзецьмі, якія пачастункі ляжаць на талерках (яблыкі, мандарыны, цукеркі, пернікі, сушкі, арэхі, вінаград), і прапанаваць намаляваць тое, хто што пажадае. Выхавальнік правярае, ці правільна малышы трымаюць аловак, падказвае, як маляваць тым, хто разгубіўся, ці не можа вызначыць для сябе аб’ект адлюстравання (лепш ў індывідуальным парадку наводзячымі пытаннямі аб тым, што ўжо дашкольнікі малявалі, што ведаюць з ранейшых заняткаў).
У канцы разам разглядаюць малюнкі. Выхавальнік ставіць талерку з «пачастункамі» перад сабой і прапа-
нуе прынесці яму тыя малюнкі, на якіх адлюстравана найбольшая колькасць «пачастункаў». Хваліць малюнкі, падкрэслівае падабенства іх з прадметамі, звяртае асаблівую ўвагу на творчае выкананне задання.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць на паперы вобраз навагодняй ёлкі, упрыгожваць яе цацкамі, гірляндамі.
Працягваць вучыць правільна трымаць, мачаць у фарбу, маляваць, прамываць і сушыць пэндзаль. Самастойна выкарыстоўваць веды па адлюстраванню розных прадметаў.
Выхоўваць эстэтычны густ, творчыя адносіны да малявання, акуратнасць у абыходжанні з фарбамі.
Матэрыял: сілуэты ёлачаку памер альбомнага аркуша з намаляванымі нітачкамі для гірляндаў, фарба ружовая, белая, аранжавая, чырвоная, жоўтая, блакітная — па 3 на кожны стол, фланелеграф, сілуэты ёлкі, упрыгожанай гірляндамі і цацкамі.
Папярэдняя работа: малышы былі на навагоднім ранішніку, разглядалі ёлку ў памяшканні для заняткаў, на ілюстрацыях, спявалі песні, вучылі вершы, танцы.
Методыка правядзення заняткаў
У пакоі дзеці бачаць упрыгожаную навагоднюю ёлку. Уважліва разглядаюць яе, высвятляюць, чым яна ўпрыгожана. Выхавальнік асаблівую ўвагу малышоў звяртае на сцяжкі і іх размяшчэнне. Прапануе параўнаць упрыгожаную ёлку і тыя, што намаляваны на іх аркушах паперы. Рціць гэтак жа ўпрыгожыць іх, каб яны сталі па-святочнаму ўрачыстыя і ўбраныя. Высвятляе ў групы, хто чым будзе ўпрыгожваць сваю ёлачку.
Педагог разам з дзецьмі любуецца малюнкамі, пытае ў малышоў, якога колеру фарбамі яны карысталіся там, дзе шмат цацак на ёлачках, дзе рознакаляровыя сцяжкі. Хваліць усіх дзяцей і заканчвае вершаванымі радкамі:
Запаліся, ёлка, Рознымі агнямі. Будзеш весяліцца Ты сягоння з намі.
(П. Граніт)
Уключае вясёлую музыку і прапануе малышам патанцаваць каля ёлачак.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць прасцейшыя сюжэты, размяшчаючы прадметы на адной лініі; маляваць цацку-неваляшку, спалучаючы два кругі рознай велічыні; дапаўняць змест малюнка, выкарыстоўваючы веды па адлюстраванню знаёмых прадметаў.
Працягваць вучыць маляваць алоўкамі, правільна трымаць іх, праводзіць лініі ў розных напрамках, афарбоўваць прадметы.
Выклікаць цікавасць і жаданне маляваць.
Матэрыял: сілуэт цацкі-неваляшкі, кусціка, дрэва, елачкі, доміка, снежнага калабка, фланелеграф, альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі.
Папярэдняя работа: з геаметрычных форм рабілі неваляшак, выкарыстоўвалі дыдактычную гульню «Складзі неваляшку», разглядалі ілюстрацыі і дзіцячыя малюнкі, гулялі з цацкамі-неваляшкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік на фланелеграфе раскладвае воддаль адзін ад другога сілуэты елкі, вялікага дрэва, кусціка, доміка, лаўкі, снежнага калабка. Дзеці падыходзяць бліжэй да фланелеграфа, педагог змяшчае неваляшку, разглядае яе з малышамі і гаворыць: «Пазнаёмілася неваляшка з дзецьмі і пайшла на прагулку (размяшчае яе каля дрэва). Дзе гуляе неваляшка? Каля дрэва высокага прайшла, каля елачкі. Да доміка дайшла, на лавачцы пасядзела, падумала, ніяк не можа ўспомніць дарогу назад, дзе яна хадзіла-гуляла. Давайце ёй дапаможам і намалюем неваляшку і тыя месцы, дзе яна гуляла».
Выхавальнік паказвае паслядоўнасць адлюстравання, выклікае аднаго з малышоў, каб афарбаваў сукенку неваляшкі. Дзеці пальцам паказваюць на аркушы паперы, якое круглае тулава і круглую галоўку яны намалююць. Педагог пытае 5—6 дашкольнікаў, дзе будзе гуляць неваляшка на іх малюнках. Дапамагае дзецям прыдумаць сюжэт малюнка і размясціць яго часткі на аркушы.
Пры разглядзе малюнкаў група сумесна вызначае, дзе гуляе неваляшка. Дзеці пазнаюць прадметы, называюць іх. Выхавальнік хваліць аўтараў за падабенства
намаляванага імі з рэальнымі прадметамі, складае невялікія апавяданні па найбольш цікавых работах.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць снежную бабу з кружкоў рознай велічыні, падкрэсліваць выразнасць вобраза, перадаваць прасцейшы сюжэт, размяшчаючы прадметы па адной лініі.
Замацоўваць тэхніку малявання алоўкам, уменне замыкаць прамыя лініі ў акруглыя формы, акуратна зафарбоўваць прадметы.
Выхоўваць уменне разглядаць малюнкі, вызначаць іх сюжэтную аснову.
Матэрыял: елачкі, «снежная» баба з ваты, альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі.
Папярэдняя работа: на прагулцы дзеці ляпілі снежную бабу, разглядалі яе адлюстраванне на паштоўках, дзіцячых малюнках.
Методыка правядзення заняткаў
На стале ў выхавальніка стаіць елка, за якой «хаваецца» снежная баба. Дзеці разглядаюць елку то з аднаго боку, то з другога, з цікавасцю назіраюць за тым, як хтосьці хаваецца за ёй. Гэта снежная баба гуляе ў хованкі. Нарэшце выхавальнік знаходзіць снежную бабу і паказвае яе дзецям. Разам разглядаюць яе, адзначаюць характэрныя прыметы і выразнасць вобраза: смешны выгляд, на галаве вядро, доўгі нос-морква, вялікі рот, вочы, побач мятла. Знаходзяць падабенства з неваляшкай па сілуэтах. Педагог удакладняе, якім алоўкам трэба маляваць, паказвае, як намаляваць вочы, рот, вядро, мятлу. Выклікае аднаго малыша, каб ён паказаў, як афарбоўваць дэталі карцінкі.
Пасля заканчэння работы разам з дзецьмі разглядаюць малюнкі, высвятляюць іх змест, асабліва падкрэсліваючы выразнасць вобраза і сюжэт. Педагог хваліць малышоў за вынікі іх працы.
Праграмны змест: перадаваць прасцейшыя сюжэты, прапарцыянальна размяшчаючы на малюнку часткі адлюстраваных прадметаў.
Працягваць вучыць маляваць прадметы прамавугольнай і круглай формы, правільна трымаць аловак, акуратна афарбоўваць аб’екты.
Выхоўваць уседлівасць у малышоў, цікавасць да малявання.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, фламастэры чырвонага і сіняга колераў, каляровыя алоўкі, казачная хатка, калабок з ваты, прайгравальнік і пласцінка з запісам казкі «Калабок».
Папярэдняя работа: чыталі казку «Калабок», разглядалі ілюстрацыі, глядзелі пастаноўку казкі на настольным тэатры.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік звяртае ўвагу дзяцей на казачную хатку, выкарыстоўваючы формаўтвараючыя рухі рук, вызначае асноўныя часткі яе, знаходзіць падабенства элементаў са знаёмымі ўжо прадметамі. Уключае прайгравальнік, ставіць пласцінку з запісам казкі «Калабок» так, каб дзеці паслухалі песеньку галоўнага героя казкі і даведаліся, хто жыве ў такой прыгожай хатцы. Затым уважліва разглядаюць калабок з ваты, адзначаюць яго характэрныя прыметы. Выхавальнік паведамляе тэму, тлумачыць яе змест, паказвае, як маляваць хатку, зафарбаваць страху. Выклікае аднаго малыша, каб ён паказваў астатнім, як намаляваць вочы, нос, рот фламастэрамі, а пасля таго, як калабок будзе афарбаваны жоўтым колерам, намаляваць яму ружовыя шчочкі.
Пры выкананні дзецьмі задання педагог назірае за паслядоўнасцю і правільнасцю дзеянняў, дапамагае малышам перадаваць на малюнку змест сюжэта, у залежнасці ад авалодання тэхнікай малявання прапануе дашкольнікам афарбоўваць розныя дэталі (сцены хаткі, вокны, страху). Падкрэслівае выразнасць вобраза: галоўны герой казкі круглы, вясёлы, ружовы, пяе песеньку:
— Я калабрк, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На вакенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк Я ад ваўка ўцёк, Ад мядзведзя ўцёк...
У канцы заняткаў разглядаюць малюнкі, вызначаюць, на якім з іх казачны герой далёка адкаціўся ад хаткі, на якім толькі пачаўся яго шлях, дзе ён схаваўся за елачку, дзе хутка сустрэнецца з зайчыкам. Педагог хваліць дзяцей за разнастайнасць малюнкаў, праяўленне творчасці і самастойнасці.
Праграмны змест: навучыць дзяцей дапаўняць змест малюнка, перадаваць прапарцыянальныя суадносіны паміж часткамі адлюстраваных прадметаў.
Працягваць вучыць маляваць прадметы прамавугольнай формы, замацоўваць прыёмы афарбоўкі прадметаў, праводзячы лініі ворсам у розных напрамках.
Выхоўваць самастойнасць, уседлівасць і цікавасць да працы, уменне бачыць і разумець малюнкі таварышаў.
Матэрыял: цацачныя звяры, неваляшка, казачная хатка; альбомныя аркушы паперы блакітнага, шэрага, сіняга колераў; фарба гуаш аранжавая, жоўтая, чырвоная, карычневая, белая, сіняя; слоічкі з вадой, пэндзлі № 8—10 з падстаўкамі, сурвэткі.
Папярэдняя работа: удзельнічалі ў гульні «Хто ў хатцы жыве?», разглядалі цацкі-неваляшкі, снежную бабу, розныя ілюстрацыі да казак.
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці бачаць шмат цацак. Выхавальнік прапануе пагуляць з імі, звяртае ўвагу малышоў на характэрныя прыметы. Ставіць хатку, пытае ў групы, хто ў гэтай хатцы можа жыць. Малышы прыносяць цацкі. Педагог называе тэму задання: «Давайце намалюем хаткі і тых, хто будзе жыць у вашай хатцы».
Дзеці садзяцца на месцы. Выхавальнік выклікае аднаго з малышоў і прапануе яму намаляваць сцены хаткі. Сам паказвае, як косымі, нахільнымі лініямі маляваць прыгожую страху. Яшчэ раз удакладняе, хто будзе жыць у хатках. Раіць правільна ўзяць у рукі пэндзлі і паказаць сухім ворсам, якія роўныя сцены намалююць, дзе будзе страха, дзе вокны.
У час работы напамінае малышам, што маляваць трэба рознымі фарбамі, каб адлюстраванне не злівалася ў адным колеры, а дакладна было відаць, хто жыве ў
хатцы. Тым, хто справіцца з заданнем раней, прапануе намаляваць побач з хаткай знаёмыя ўжо аб’екты: дрэвы, елачку, кусцікі, плот, сцежку.
Пры падвядзенні вынікаў сумесна вызначыць, чыю хатку намалявалі дзеці. Педагог хваліць за падабенства адлюстраванага з прадметамі, за тэхніку малявання, за яркасць гамы фарбаў. Па найбольш цікавых малюнках складаюцца невялікія апавяданні.
Працягваць вучыць праводзіць прамыя лініі пэндзлем у розных напрамках, ставіць мазкі, кропкі, замацоўваць тэхніку малявання фарбамі.
Выклікаць цікавасць да навакольных з’яў і прадметаў, уменне радавацца ўдалым малюнкам сваіх таварышаў.
Матэрыял: аркушы паперы блакітнага, шэрага, сіняга колераў памерам 25 X 70—80 см, фарба гуаш белая, ружовая, аранжавая, жоўтая, карычневая, зялёная — па 3—4 колеры на кожны стол, ілюстрацыі на тэму «Зіма ў горадзе».
Папярэдняя работа: на прагулцы назіралі, як ідзе снег, як падаюць сняжынкі на вуліцу, на будынкі, на дрэвы; разглядалі ілюстрацыі і дзіцячыя малюнкі на зімовыя тэмы.
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці падыходзяць да вокнаў і разглядаюць будынкі, дрэвы, звяртаюць ўвагу, якія заснежаныя і белыя вуліцы. Успамінаюць, як падалі сняжынкі: ціха-ціха, белай коўдрай накрывалі зямлю, дрэвы, будынкі. Пасля паведамлення тэмы заняткаў разам разглядаюць форму дамоў, іх разнастайныя памеры, колер і формы. Выхавальнік паказвае, як маляваць шматпавярховыя дамы: спачатку сцены, паверхі, пад’езды. Выклікае 2—3 малышоў, каб яны намалявалі дамы, папярэдне выбраўшы колер, які ім найбольш падабаецца. Пасля іх паказу астатнія пачынаюць маляваць.
У час працы дзяцей педагог назірае, як яны спраўляюцца з заданнем, тым, хто хутчэй намаляваў, прапануе дапоўніць сюжэт дэталямі — дрэвам, кусцікам, елачкай. Калі малышы намалююць дамы, не па-
шкодзіць напомніць ім, каб прамылі і прасушылі аб сурвэтку пэндзлі, памянялі фарбу і намалявалі:
Як сняжынкі-пушынкі Ляцелі матылькамі, Насіліся, кружыліся Над ціхімі дамамі. Снег, снег кружыцца, Белая ўся вуліца.
У канцы заняткаў прапанаваць дзецям «прайсці» па вуліцах, якія яны намалявалі, паглядзець, якія прыгожыя дамы атрымаліся, як падае, кружыцца снег.
Праграмны змест: вучыць дзяцей самастойна маляваць прамыя лініі, кружочкі, кропкі, мазкі, раўнамерна размяшчаць іх па ўсёй плоскасці сілуэта рукавічкі і называць колер кожнай дэталі.
Працягваць вучыць правільна карыстацца фарбамі, лёгка і ўпэўнена праводзіць прамыя лініі ворсам у розных напрамках, прамываць і сушыць пэндзаль.
Выхоўваць акуратнасць у працы, уменне паважліва ставіцца да працы іншых дзяцей.
Матэрыял: тры мядзведзі ў шапачках і шаліках; рукавічкі, выразаныя з паперы і злёгку падфарбаваныя; фарба гуаш чырвоная, сіняя, чорная, белая, зялёная, аранжавая, жоўтая — па 3 колеры на кожны стол, слоічкі з вадой, пэндзлі № 8—10, падстаўкі, сурвэткі.
Папярэдняя работа: разглядалі рукавічкі, дзіцячыя малюнкі, альбомы, упрыгожаныя ўзорамі прадметы.
Методыка правядзення заняткаў
Госці прыходзяць у групу, дзеці вітаюцца з імі, знаёмяцца і разглядаюць іх: мядзведзі ў прыгожых шапачках і яркіх шаліках, а вось рукавічак не маюць, лапкі іх мерзнуць. Выхавальнік прапануе, каб малышы намалявалі сваім гасцям такія ж прыгожыя, яркія, як шапачкі і шалікі, рукавічкі.
Малышы больш уважліва разглядаюць шапачкі і шалікі, высвятляюць, чым можна ўпрыгожыць рукавічкі. Педагог прапануе дашкольнікам самастойна выбраць, хто як захоча ўпрыгожваць рукавічкі, галоўнае, каб іх вырабы спадабаліся гасцям.
У канцы заняткаў выхавальнік дае дзецям заданне: самыя вялікія рукавіцы прынесці вялікаму мядзве-
дзю — тату, крыху меншыя — мядзведзіцы — маме, a самыя маленькія — медзведзяняці Мішку. Дзеці разглядаюць рукавічкі, замацоўваюць веданне колеру, узаемнае размяшчэнне элементаў малюнка. Педагог хваліць малышоў за работу, звяртае іх увагу на гасцей, якія засталіся вельмі задаволеныя і паказваюць адзін аднаму, якія прыгожыя атрымалі рукавічкі.
Праграмны змест: вучыць прыдумваць тэму і змест свайго малюнка, самастойна знаходзіць спосабы адлюстравання, абапіраючыся на засвоеныя прыёмы, веданне прадметаў і ўменне маляваць.
Развіваць вобразную памяць, уяўленне, увагу, жаданне самастойнай творчасці.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы шэрага, блакітнага, сіняга колераў; фарба гуаш карычневая, зялёная, белая, ружовая, аранжавая; дзіцячыя малюнкі, зайчык.
Папярэдняя работа: разгляд ілюстрацый да казак на зімовыя тэмы, зімовых пейзажаў.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае верш I. Шуцько «Сняжок»:
Закружыліся сняжынкі, Ну, нібыта матылькі. Надзя — жвавая дзяўчынка — Ловіць іх у дзве рукі.
А ў самой сняжок
На вейках, На плячах, На каўняры — Нібы гэта не Надзейка, А снягурка на двары.
Высвятляе, як дзеці зразумелі змест верша. Заўважае зайчыка-вушасціка, які прынёс прыгожыя дзіцячыя малюнкі, разглядае іх з дзецьмі, прапануе намаляваць свае карцінкі пра зіму: «як закружыліся сняжынкі нізка, нізка над зямлёй»; пра снежнага калабка, які бег па сцежцы праз лес, пра снежную бабу, неваляшак, пра маленькую елачку, якой холадна зімой. Педагог правярае, як дзеці трымаюць пэндзаль, раіць намаляваць цікавую і змястоўную карцінку пра зіму кожнаму малышу, таму што лепшыя малюнкі забярэ з сабой
зайчык-вушасцік і пакажа іх сваім сябрам, а таксама раскажа пра дзяцей, якія так хораша малююць.
Пры выкананні задання педагог у кожнага малыша высвятляе задумку карцінкі, дапамагае яе здзейсніць, падказваючы спосабы і прыёмы малявання. Хто раней скончыць работу, таму прапануе яшчэ дамаляваць сонейка, хатку з плотам, дрэва, елку, неваляшку ці іншае што.
Усе малюнкі ўважліва разглядаюць разам з зайчыкам. Выхавальнік высвятляе ў дзяцей, што яны намалявалі, хваліць за падабенства адлюстраванага з задумкай. У канцы прапануе ўсе малюнкі аддаць зайчыку, каб ён паказаў іх сваім сябрам і расказаў аб працавітых дзецях і дружнай групе.
III квартал
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць фігуру чалавека, адзначаць характэрныя прыметы: круглая галава, пашыраная ў нізе шубка, доўгія шырокія рукавы.
Працягваць вучыць маляваць алоўкамі, афарбоўваць дэталі ў адным напрамку.
Выхоўваць увагу малышоў у працы, уменні слухаць выхавальніка.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі, лялька ў доўгай шубцы.
Папярэдняя работа: дыдактычная гульня «Апранём ляльку на прагулку», гульні з лялькамі, разгляд іх.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік звяртае ўвагу дзяцей на ляльку, якая прыйшла да іх у госці. Паказвае ім прыгажуню і просіць, каб яны намалявалі яе, бо госця вельмі любіць глядзецца ў люстэрка, фатаграфавацца, дарыць знаёмым свой партрэт. «Лялька ў прыгожай доўгай шубцы, круглая галоўка ў шапачцы, рукі ў доўгіх рукавах, ног не бачна, таму што іх хавае шубка. На тварыку выразныя прыгожыя вочы, нос, рот»,— такімі словамі педагог пачынае паказ таго, як трэба маляваць ляльку. Затым ён адзначае велічыню лялькі на малюнку, размяшчэнне яе на аркушы паперы, прапануе самастойна выбраць колеры для афарбоўкі. Каб замацаваць тлумачэнне, педагог выкарыстоўвае прыём паўторнага паказу: дзеці
ўказальным пальцам правай рукі на аркушы паперы «малююць» шубку, галаву, рукі лялькі. Тым з малышоў, хто хутка справіўся з заданнем, прапануе дамаляваць яшчэ сонейка, кусцік, каля якога стаіць лялька, даць ёй у рукі шарык, мячык ці сцяжок.
У канцы разам з дзецьмі разглядаюцца ўсе малюнкі. Звяртаецца ўвага на разнастайнасць лялек, іх прыгожае адзенне. Замацоўваецца веданне дзецьмі колераў. Выбіраюцца тыя з намаляваных лялек, з якімі дзеці хацелі б пагуляць. Выхавальнік хваліць малышоў за прыгожыя малюнкі і за тэхніку выканання задання. Лялька дзякуе ўсіх дзяцей за ўдала зробленыя яе партрэты —добры падарунак ёй і яе сябрам.
Праграмны змест: працягваць вучыць адлюстроўваць фігуру чалавека, перадаваць характэрныя прыметы, будаваць нескладаны сюжэт, самастойна дапаўняць змест свайго малюнка.
Замацоўваць тэхніку малявання алоўкам.
Выхоўваць акуратнасць, уменне разглядаць і разумець малюнкі сваіх таварышаў.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы блакітнага колеру, фарба гуаш ружовая, аранжавая, сіняя, зялёная, карычневая, белая, жоўтая, пэндзлі №8—10, слоічкі з вадой, сурвэткі.
Папярэдняя работа: назіранні на прагулцы за гульнямі дзяцей, разгляд карцін, ілюстрацый, дзіцячых малюнкаў.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік нагадвае дзецям, якую прыгожую ляльку малявалі яны на мінулых занятках і прапануе намаляваць ляльку на прагулцы. Выклікае аднаго з малышоў, каб ён паказваў, як маляваць, дапамагае яму, пытаннямі ўдакладняе, што возьме з сабой лялька на прагулку. Падказвае, што яна можа ўзяць і мячык, і шарык, і лапатку, і санкі.
Пры выкананні дзецьмі задання педагог дапамагае ім зрабіць малюнкі больш змястоўнымі, дапоўніць новымі дэталямі і аб’ектамі — дрэвам, кусцікам, сонейкам.
У канцы пры разглядзе работ адзначаюцца найбольш цікавыя. Дзеці расказваюць аб малюнках, называюць адлюстраваныя прадметы і цацкі, з якімі гуляе
лялька на прагулцы, паказваюць, якога колеру яе паліто, шапка. Малышы адзначаюць самыя акуратныя, яркія і змястоўныя малюнкі. Выхавальнік складае невялікае апавяданне аб адной-двух найбольш цікавых работах.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць прамыя лініі, кружкі, кольцы, мазкі; раўнамерна размяшчаць іх па ўсёй плоскасці сілуэта сукенкі.
Замацоўваць уменне маляваць фарбамі, правільна карыстацца імі.
Выхоўваць эстэтычны густ, жаданне выконваць работу творча і акуратна.
Матэрыял: сукенкі, выразаныя з паперы і злёгку расфарбаваныя акварэллю светлых тонаў, фарба гуаш блакітная, ружовая, сіняя, белая, чорная, чырвоная, зялёная, жоўтая і карычневая — па 3—4 на кожны стол, слоічкі з вадой, пэндзлі № 8—10, сурвэткі, лялькі з кардону, на адной з якіх сукенка, упрыгожаная ўзорам.
Папярэдняя работа: разгляд адзення, ілюстрацый, дыдактычныя гульні «Упрыгожым адзенне», «Упрыгожым пасуду».
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці падыходзяць бліжэй да месца, дзе ляжаць лялькі, разглядаюць іх, звяртаюць увагу на сукенкі. Выхавальнік параўноўвае лялькі, высвятляе, якая з іх найбольш вясёлая, прыгожая, убраная. Удакладняе, чым упрыгожана сукенка, называе колер яе ўзору. Прапануе малышам упрыгожыць сукенкі для лялек, каб усе яны сталі вясёлымі, прыгожымі і ўбранымі. Пытае ў дзяцей, чым яны будуць упрыгожваць. Правярае, як малышы трымаюць у руках пэндзлі.
У канцы заняткаў разглядаюцца ўсе работы, аналізуецца, чым упрыгожаны сукенкі, якія колеры выкарыстаны. У самыя прыгожыя і акуратныя апранаюць лялек. Выхавальнік любуецца імі і адзначае: «Лялькам стала весела. Усе яны сталі больш прыгожымі і ўбранымі. Ім вельмі спадабаліся новыя сукенкі, цяпер яны апрануты нібы перад святочнымі ўрачыстасцямі». 29. Тэма: «Намалюй карцінку пра ляльку Кацю».
Праграмны змест: вучыць прыдумваць тэму і змест для свайго малюнка, самастойна выкарыстоўваць веды па адлюстраванню прадметаў.
Замацоўваць тэхніку малявання алоўкамі.
Развіваць цікавасць да работ таварышаў, уменне і жаданне іх разглядаць, самастойнасць творчага пошуку.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі, лялькі з рознымі цацкамі, 2—3 кампазіцыі: лялька каля хаткі, каля дрэва, каля елачкі.
Папярэдняя работа: разглядалі лялькі, ілюстрацыі, малюнкі, карціны з цыкла «Наша Таня».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік у кутку для гульняў расстаўляе лялькі з цацкамі, складае кампазіцыю. Запрашае дзяцей паглядзець, як гуляюць лялькі. Паказвае і расказвае, адзначаючы характэрныя прыметы розных цацак. Затым паведамляе тэму малюнкаў: «Бачыце, дзеці, якія прыгожыя і дружныя лялькі ў нашым садзе. Яны весела гуляюць з рознымі цацкамі. Давайце намалюем карцінкі пра ляльку, якая гуляе з цацкамі. Падумайце, дзе яна будзе гуляць на вашым малюнку і з якімі цацкамі. Мяркую, што карцінкі ў вас атрымаюцца вельмі цікавыя і змястоўныя, бо вы ўжо шмат што ўмееце маляваць». Малышы сядзяць на месцах, а педагог высвятляе з імі паслядоўнасць малявання лялькі, цацак, з якімі яна будзе гуляць, дзе будзе яна стаяць.
Назіраючы за выкананнем задання, выхавальнік засяроджвае ўвагу малышоў на тэхніку расфарбоўкі, на размяшчэнне прадметаў на аркушы паперы, прапануе тым, хто хутка спраўляецца, дапоўніць малюнак упрыгожаннем сукенкі іх лялькі.
У канцы заняткаў сумесна разглядаюцца ўсе малюнкі. Найбольш цікавыя з іх больш падрабязна аналізуюцца: з чым гуляе лялька, як яе завуць, якімі колерамі расфарбаваны яе рэчы. Педагог прапануе дзецям паказаць самую прыгожую на іх погляд ляльку ў яркай і акуратнай сукенцы, з якой яны хацелі б пагуляць. Выхавальнік хваліць малышоў за разнастайнасць малюнкаў, уменне перадаць характэрныя прыметы аб’ектаў, уменне прыдумаць цікавы сюжэт для сваіх работ.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць знаёмыя прадметы, якія складаюцца з некалькіх частак.
Працягваць вучыць маляваць фарбамі, замацоўваць уменне правільна карыстацца імі: упэўнена право-
дзіць пэндзлем па паперы пры маляванні акруглых форм рознай велічыні, акуратна афарбоўваць іх, праводзячы лініі ворсам.
Выхоўваць акуратнасць, цікавасць да навакольных прадметаў і назіральнасць.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы блакітнага колеру: фарба гуаш шэрая, сіняя, жоўтая, белая; фланелеграф, акно; сілуэт ката, выразаны са шчыльнай паперы.
Папярэдняя работа: спявалі песні пра коціка, разглядалі ілюстрацыі, з геаметрычных форм выкладалі ката на фланелеграфе.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік з падрыхтаваных форм на фланелеграфе выкладае коціка ля акенца, суправаджае свае дзеянні вершаванымі радкамі:
А ты, коцінька — каток, У цябе шэранькі хвасток. Ты прыходзь к нам начаваць, Будзеш Янку калыхаць, А я шэраму катку За работу заплачу — Дам гарлачык малака I кавалак пірага.
Педагог звяртае ўвагу дзяцей на тулава ката, падобнае на шар, на круглую галаву з маленькімі вострымі вушкамі, на пушысты доўгі хвост. Коцік вельмі ўважліва глядзіць у акенца, вялікае, прамавугольнай формы, цікавіцца, што там робіцца на двары.
Педагог спачатку выклікае аднаго з малышоў, каб маляваў вялікае акно, затым сам паказвае паслядоўнасць малявання коціка, а расфарбаваць яго прапануе дзецям самастойна. Перад расфарбоўкай выкарыстоўвае прыём «пасіўных рухаў», калі дашкольнікі сухім ворсам паказваюць, як яны будуць маляваць. У час работы дапамагае, каму цяжка, намаляваць коціка, хто справіўся хутка з заданнем, прапануе дапоўніць малюнак сонейкам, якое свеціць у акенца.
Пры падвядзенні вынікаў работы даецца магчымасць малышам падрабязна разгледзець малюнкі, адзначыць характэрныя прыметы коціка, вызначыць змест усёй карцінкі. Выхавальнік асабліва вылучае малюнкі,
у якіх дзеці паказалі сваю самастойнасць і творчасць. 31. Тэма: «Прыгожая спаднічка».
Праграмны змест: вучыць дзяцей упрыгожваць спаднічку шырокімі і вузкімі лініямі, замацоўваць уменне праводзіць вузкія лініі кончыкам ворсу і шырокія — усім ворсам злева направа і зверху ўніз.
Выхоўваць эстэтычны густ, уменне слухаць выхавальніка і выконваць яго ўказанні.
Матэрыял: спаднічкі, выразаныя з паперы і злёгку зафарбаваныя жаўтаватым, зеленаватым, карычняватым ці чырванаватым тонамі; фарба гуаш чырвоная, жоўтая, аранжавая, ружовая, блакітная, белая, чорная, карычневая, зялёная — па 3—4 колеры на кожны стол, плоскасныя лялькі.
Папярэдняя работа: гульні з лялькамі, разгляд іх адзення, дыдактычная гульня «Адзенем ляльку».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік паказвае дзецям лялькі: ва ўсіх іх прыгожыя яркія блузкі, але толькі ў адной лялькі Тані ўпрыгожаная спаднічка. Разглядаюць, чым і як упрыгожана: яркімі палоскамі розных колераў, шырокімі і вузкімі, размешчанымі зверху ўніз і злева направа. Гэта спаднічка падабаецца і ўсім астатнім лялькам. Педагог прапануе малышам упрыгожыць усе спадніцы, каб можна было прыемным падарункам парадаваць усіх лялек.
Тлумачыць і паказвае, як упрыгожваць спачатку вузкімі палоскамі: не націскаць, а праводзіць лініі акуратна, канцом ворсу зверху ўніз, спярша адной фарбай, затым другой (пасля прамывання і прасушвання пэндзля). Шырокія лініі праводзіць усім ворсам злева направа, можна фарбай аднаго ці двух колераў.
Разглядаючы работы, акцэнт зрабіць на тое, як дзеці навучыліся праводзіць пэндзлем вузкія палоскі, спалучаць яркія колеры. Прапанаваць дашкольнікам выбраць самыя прыгожыя, яркія і акуратна расфарбаваныя спаднічкі, адзець іх на лялькі і закончыць заняткі вясёлым танцам пад музыку.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць знаёмую цацку, падкрэсліваючы яе характэрныя прыметы: вялікае, круглае тулава, маленькая галава з паўкруглымі вушамі.
Працягваць вучыць маляваць алоўкам: правільна трымаць, упэўнена праводзіць лініі ў розных напрамках, афарбоўваючы часткі прадметаў.
Выхоўваць уважлівасць у малышоў, падтрымліваць самастойнасць і творчасць.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі, фламастэры чырвонага і чорнага колераў, фланелеграф, цацка мішка-неваляшка, падрыхтаваныя формы са шчыльнай паперы.
Папярэдняя работа: гульні з неваляшкай, разгляд яе, дыдактычная гульня «Складзі неваляшку».
Методыка правядзення заняткаў
Разам з дзецьмі выхавальнік разглядае неваляшку і прапануе ім на фланелеграфе скласці такую ж цацку (5—6 чалавек), выбіраючы неабходныя формы. Замацоўвае веданне характэрных прымет. Прапануе малышам намаляваць мішку-неваляшку. Удакладняе з імі паслядоўнасць адлюстравання. Звяртае ўвагу на форму тулава загадзя намаляванага мядзведзя. Паказвае, як маляваць і расфарбоўваць галаву. Вочы, нос і рот намаляваць фламастэрам, самастойна расфарбаваць усю цацку.
Тым малышам, хто хутка справіўся з заданнем, раіць дамаляваць на сваім аркушы, з чым гуляе неваляшка — з шарыкам, лялькай або інш.
У канцы заняткаў разглядаюцца ўсе малюнкі, вылучаюцца найбольш якасна выкананыя, тыя, з якімі дзецям цікава гуляць. Педагог хваліць малышоў за самастойнасць у рабоце, творчы падыход у кампаноўцы зместу малюнкаў і размяшчэнні на аркушы паперы.
Праграмны змест: вучыць дзяцей выконваць нескладаныя сюжэты, самастойна перадаваць вобраз неваляшкі.
Замацоўваць тэхніку малявання каляровымі алоўкамі, уменне зафарбоўваць, праводзячы лініі ў розных напрамках.
Выхоўваць уменне слухаць педагога і выконваць заданне, жаданне расказваць аб сваёй рабоце.
Матэрыял: цацкі-неваляшкі з шарамі і сцяжкамі (кот, зайчык, мядзведзь, Чабурашка), каляровыя алоўкі, фламастэры, альбомныя аркушы паперы, прайгравальнік.
4 Л. В. Кірыльчык
97
Папярэдняя работа: гульні з неваляшкамі, назіранні за падрыхтоўкай да свята, развучванне песень, вершаў, танцаў для выступлення ў дзень свята.
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці разглядаюць цацкі-неваляшкі, звяртаюць увагу на іх разнастайнасць (зайчык, кот, мядзведзь, Чабурашка). Кожная неваляшка трымае сцяжок або шарык. Выхавальнік высвятляе, куды збіраюцца пайсці неваляшкі, схіляецца да іх, каб даведацца, аб чым яны размаўляюць. Слухае і паведамляе дзецям, што ідуць неваляшкі на свята, таму і ўзялі з сабой шарыкі каляровыя і яркія сцяжкі. Чабурашка падымае сцяжок і звяртаецца да групы:
Круглыя шарыкі, Яркія сцяжкі Чырвоныя і жоўтыя, Сінія, зялёныя 3 сабою мы ўзялі.
Выхавальнік прапануе намаляваць малышам па ўласнаму выбару адну з цацак-неваляшак, якія ідуць на свята: можна неваляшку-коціка, зайчыка, Чабурашку або касалапага мядзведзя. Высвятляе пытанні, хто якую неваляшку будзе маляваць і з чым яны пойдуць на свята. Удакладняе, што малюнаЖ павінен быць вялікі, на ўвесь аркуш паперы. У час работы звяртае ўвагу на паслядоўнасць адлюстравання, тэхніку зафарбоўкі. Напамінае, што фламастэрамі трэба маляваць вочы, рот, hoc, а таксама дэталі, якімі можна ўпрыгожыць вопратку неваляшак.
У канцы заняткаў усе малюнкі выстаўляюцца на стэнд і сумесна разглядаюцца.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку форму і хараство кветак, свабодна размяшчаючы іх на аркушы паперы.
Замацоўваць уменне маляваць фарбамі кружкі, праводзіць прамыя лініі кончыкам пэндзля.
Выхоўваць уменне працаваць разам, радавацца вынікам працы сваёй і сваіх таварышаў.
Матэрыял: аркушы паперы (25 X 80 або 30 X 100 см) зялёнага колеру; фарба белая, жоўтая, зялёная; ілюстрацыі з адуванчыкамі, букет з адуванчыкаў; слоічкі з вадой, пэндзлі № 8—10, падстаўкі, сурвэткі.
Папярэдняя работа: разглядалі адуванчыкі, збіралі букет, назіралі за зменамі афарбоўкі кветак, параўноўвалі жывыя кветкі з адлюстраванымі на карцінах і фотаздымках, слухалі вершы.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік зачытвае вершаваныя радкі Е. Сяровай:
Носіць адуванчык Жоўты сарафанчык.
Высвятляе, як дзеці разумеюць гэта вобразнае параўнанне. Прапануе больш уважліва паглядзець на адуванчык у букеце і на ілюстрацыях, каб пасля намаляваць гэткія ж прыгожыя кветкі. Разам з дзецьмі ўдакладняе, якой формы і колеру адуванчык. Паслядоўнасць адлюстравання: спачатку трэба маляваць сцябло і лісточкі, а затым — кветку. Адуванчыкі могуць быць рознымі: падобнымі на белы шарык або на жоўтае сонейка; толькі што зацвітаюць або ў поўным росквіце. Педагог выклікае 3—4 дашкольнікаў і просіць іх намаляваць, каб бачна было астатнім, сцяблінкі і лісточкі адуванчыка. Затым сам дамалёўвае кветкі, паказваючы розныя спосабы іх адлюстравання. Звяртае ўвагу малышоў на размяшчэнне кветак на аркушы паперы.
У канцы заняткаў дзеці разглядаюць малюнкі, любуюцца хараством вялікага лугу з кветак, які ўтварыўся з сабраных разам малюнкаў. Выхавальнік прапануе ім знайсці і паказаць адуванчыкі, якія носяць «жоўтыя сарафанчыкі» або «белыя сукенкі». Хваліць малышоў за добрыя вынікі працы.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць знаёмыя прадметы, якія складаюцца з розных геаметрычных форм.
Замацаваць уменне дзяцей карыстацца фарбамі, упэўнена маляваць на аркушы круглыя формы, акурат-
на афарбоўваць часткі прадметаў, правільна трымаць, прамываць і сушыць пэндзаль.
Стымуляваць актыўнасць пры калектыўным стварэнні кампазіцый, радавацца вынікам агульнай працы.
Матэрыял: аркушы паперы зялёнага колеру памерам 30 X 80—100 см, фарба гуаш белая, шэрая, зялёная, чырвоная, жоўтая; цацачныя зайцы; слоічкі з вадой; пэндзлі № 8—10 і падстаўкі для іх; сурвэткі.
Папярэдняя работа: разглядалі зайцоў на ілюстрацыях, дзіцячых малюнках, гулялі з цацкамі, праводзілі дыдактычныя гульні «Хто да нас у госці прыйшоў?», «Магазін цацак», «Хто ў хатцы жыве?».
Методыка правядзення заняткаў
Загадаць загадку:
Доўгія вушкі мае, Хутка ў лес уцякае.
Разам з малышамі разглядаецца заяц: якое прадаўгаватае яго тулава; пярэднія ногі, падобныя на слупкі, крыху карацейшыя, чым заднія; маленькая круглявая галава з доўгімі вушамі, вялікія вочы, вусы, нос, ззаду — маленькі хвосцік-гузік, падобны на пушысты шарык.
Для паказу, як маляваць зайца, выклікаюцца 3—4 малышы. Педагог звяртае ўвагу ўсіх на перадачу характэрных прымет. Прапануе намаляваць траўку і кветкі, а калі падсохне фарба — на мордачцы вочы, нос, вусы.
Разглядаючы дзіцячыя малюнкі, адзначыць іх змест, разнастайнасць размяшчэння на аркушы паперы. Завастрыць увагу малышоў на адлюстраваным характары вобраза: заяц вушкі прыціснуў, мабыць, спужаўся ваўка і хутка бяжыць, а вось зайка азіраецца, а гэты — стаміўся і адпачывае, а той —скача праз кветкі і кусцікі. «Усе зайцы бегаюць па траўцы,— адзначае выхавальнік.— Яны радуюцца цяплу і сонейку, прыгожым, яркім і смачным для іх кветачкам. Малайцы, дзеці, добра пастараліся, таму атрымаліся цікавыя малюнкі, сапраўдныя карціны пра зайчыкаў». Скончыць можна прапановай пагуляць усім у карагодную гульню «Шэры зайчык мыецца»
Праграмны змест: вучыць дзяцей прыдумваць тэму і
змест свайго малюнка на аснове ведаў, якія яны атрымалі на мінулых занятках.
Выклікаць у іх жаданне самастойна выбраць матэрыял для малявання, замацаваць тэхніку адлюстравання знаёмых прадметаў.
Развіваць уменне разглядаць і разумець малюнкі.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, фламастэры, каляровыя алоўкі, фарба гуаш чырвоная, жоўтая, зялёная, белая, ружовая, карычневая, блакітная, аранжавая — па 4—5 на кожны стол, пэндзлі № 8—10, слоічкі з вадой, сурвэткі, цацачныя зайчык, мядзведзь, Чабурашка.
Папярэдняя работа: разгляд дзіцячых малюнкаў «Карцінкі пра ляльку Кацю», «Неваляшкі ідуць на свята», «Шэранькі коцік»; назіранні на прагулцы, гульні з цацкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік звяртае ўвагу малышоў на разнастайны матэрыял, падрыхтаваны да заняткаў, знаёміць з гасцямі, якія прыйшлі паглядзець, як добра ўмеюць маляваць дзеці. Госці просяць, каб дашкольнікі намалявалі для іх карцінкі алоўкамі, фламастэрамі або фарбамі. Выхавальнік дапамагае малышам выбраць матэрыял. Паведамляе тэму заняткаў і высвятляе, каго можа грэць сонейка: і дзяўчынку, і неваляшку, і коціка, і зайчыкаў, і жучкоў. Прапануе падумаць над зместам сваіх малюнкаў. Пытае ў 4—5 малышоў, каго яны будуць маляваць. Хваліць за цікавыя задумы і раіць усім пачынаць працаваць.
Правярае, як дзеці трымаюць алоўкі, фламастэры, пэндзлі. Дапамагае, падказвае тым, хто замаруджваецца, як маляваць, хваліць і ставіць у прыклад астатнім тых, хто добра спраўляецца, раіць ім, чым дапаўняць малюнак.
У канцы заняткаў дзеці разглядаюць малюнкі, называюць прадметы, колеры, расказваюць аб тых, каго грэе сонейка. Педагог прапануе ўсе малюнкі, зробленыя фламастэрамі, прынесці Чабурашку, алоўкамі — зайчыку, фарбамі — мядзведзю. Госці засталіся вельмі задаволенымі, бо атрымалі шмат цікавых малюнкаў, на кожным з якіх ёсць сонейка, яркія, вясновыя фарбы. Сонейку і вясне радуюцца і дзеці, і неваляшкі, і зайчыкі, і коцік, і жучкі. Выхавальнік хваліць усіх дзяцей,
госці пакідаюць пакой, забіраючы з сабой малюнкі, каб паказаць іх сваім сябрам.
Праграмны змест: упрыгожваць ручнік шырокімі і вузкімі лініямі, размяшчаючы іх па ўсёй яго паверхні.
Працягваць вучыць праводзіць вузкія лініі канцом пэндзля, замацаваць уменне ставіць мазкі і кропкі, маляваць фарбамі.
Развіваць эстэтычны густ.
Матэрыял: палоскі паперы (10 X 30 см) розных колераў, фарба гуаш белая, блакітная, сіняя, ружовая, чорная, чырвоная, жоўтая, карычневая — па 3 колеры на кожны стол.
Папярэдняя работа: разглядалі ручнікі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік паказвае дзецям розныя ручнікі, звяртае іх увагу на арнамент і іншыя дэталі, якія ўпрыгожваюць палатно. Адзначае, што ўпрыгожаныя і чыстыя ручнікі — гэта гонар кожнай гаспадыні, сведчанне дабрабыту і агульнай культуры сям’і. Пытае малышоў, чым яны выціраюцца ўранку, якія ручнікі ім падабаюцца. Прапануе групе ўпрыгожыць на сваіх аркушах паперы ручнікі і падараваць іх казачным героям, якія любяць чысціню, мыюць свае рукі і тварыкі кожную раніцу. Пытаннямі ўдакладняе ў малышоў, якія ўпрыгожванні ёсць на іх уласных ручніках. Выклікае аднаго дашкольніка для паказу, як маляваць, дапаўняе яго ўзор вузкімі лініямі, мазкамі. Дае ўказанне пачынаць работу, кантралюе, як малышы выконваюць заданне.
Пры аналізе вынікаў работы разглядаюцца ўсе ручнікі, параўноўваюцца. Звяртаецца ўвага на размяшчэнне ўзору, яркасць упрыгожання, акуратнасць малюнка. Дзецям прапануецца выбраць самыя прыгожыя ручнікі, якія будуць падарункам для казачных герояў. Педагог хваліць дзяцей за цікавае спалучэнне колераў на малюнках і завяршае заняткі чытаннем урыўкаў з «Мыйдадзіра» Карнея Чукоўскага:
На світанні, раніцою, Чыста мыюцца вадою Мышаняты й кацяняты, Кураняты й качаняты I конікі-скакуны...
Няхай жыве мыла духмянае, I ручнікі ільняныя, I грэбні густыя, I шчоткі зубныя!
МЕТОДЫКА I ЗМЕСТ ПРАЦЫ Ў СЯРЭДНЯЙ ГРУПЕ
Пяты год жыцця дзяцей — гэты ўзрост характарызуецца актыўным фарміраваннем пазнавальных працэсаў, развіццём назіральнасці. Пяцігодкі ўмеюць абследаваць прадметы, паслядоўна адзначаць у іх асноўныя часткі і ўстанаўліваць суадносіны паміж імі.
У сярэдняй групе ў дзяцей, якія другі год працягваюць заняткі па прадметнаму маляванню, ужо развіваецца цікавасць да адлюстравання. Яны з задавальненнем удзельнічаюць у калектыўных работах, умеюць не перашкаджаць адзін аднаму, цікавяцца малюнкамі сваіх таварышаў па групе, з ахвотаю і разуменнем разглядаюць адлюстраванае.
Выхавальнік вучыць дзяцей перадаваць простыя па форме прадметы, вылучаючы іх асноўныя часткі і выкарыстоўваючы сродкі выразнасці: колер, форму, пабудову, кампазіцыю. Развівае здольнасці правільна ацэньваць і разумець малюнкі свае і сваіх таварышаў, выхоўвае трывалую цікавасць да малявання і яго вынікаў.
Пры падрыхтоўцы дзяцей да заняткаў па маляванню ў іх фарміруецца больш дэталёвае ўяўленне аб тых прадметах і з’явах, якія яны павінны адлюстроўваць у сваіх работах. Для больш эфектыўнай пазнавальнай дзейнасці пяцігодкаў выкарыстоўваюцца розныя віды заняткаў і прыёмы работы, многія з якіх раней прымяняліся ў другой малодшай групе. Гэта і дыдактычныя гульні («Хто да нас у госці прыйшоў?», «Магазін цацак», «Лялька збіраецца ў госці»), і разгляд карцін, ілюстрацый, і расказы аб цацках, і прагулкі, экскурсіі з назіраннямі за прадметамі і з’явамі наваколля. Перад выхавальнікам стаіць задача навучыць дзяцей бачыць, заўважаць цікавае, дэталёва разглядаць прадмет, назіраць і запамінаць характэрныя прыметы. Выканаць гэту задачу дапаможа: па-першае, цікавасць самога выхавальніка да аб’екта назірання; па-другое, выкарыстанне ім прыёмаў мастацкага слова, тэксту песень
(узмацняюць эстэтычныя ўяўленні, садзейнічаюць лепшай увазе, запамінанню); па-трэцяе, паэтапнае назіранне, калі дзеці вяртаюцца да назірання аднаго і таго ж прадмета па 2—3 разы з розных пунктаў гледжання, вызначаючы асобныя рысы і прыметы.
Пры разглядзе і назіраннях звяртаецца ўвага малышоў на прадмет у цэлым, вылучаюцца новыя якасці, уласцівасці, якія ў папярэднім назіранні не адзначаліся. Напрыклад, на прагулцы засяроджваецца ўвага пяцігодак на прыгожых дрэвах, адзначаецца, што ў кожнага з іх ёсць ствол, галінкі, лісце, што галінкі цягнуцца да сонейка. Пры наступным назіранні дзеці разглядаюць рознакаляровую коўдру з лісця пад дрэвамі:
Пажаўцелі ўжо кусты, 3 дрэва падаюць лісты, Пад нагамі зіхацяць I ляцяць, ляцяць, ляцяць.
Назіраюць, як падаюць з дрэў лісты, як кружацца, якія яны яркія, рознакаляровыя і прыгожыя. Замацоўваецца веданне частак раслін, параўноўваюцца ствол і галінкі. Звяртаецца ўвага дзяцей на прыгажосць назаколля. «Залатая восень так расфарбавала лісце, што ўсё наўкола выглядае яркім, прыгожым, убраным, нібы пазалочаным».
Галоўнае ў арганізацыі і правядзенні заняткаў па маляванню з дзецьмі пяці год тое ж, што і ў другой малодшай групе — выклікаць цікавасць да працэсу і зместу работы. 3 гэтай мэтай выкарыстоўваюцца разнастайныя прыёмы.
Каб лепш зацікавіць дашкольнікаў будучай работай, прыцягнуць увагу да разгляду аб’ектаў малявання, выхавальнік прыносіць ім прыгожыя, яркія цацкі, муляжы, прадметы дэкаратыўнага мастацтва нескладанай формы з выразнымі часткамі і характэрнымі прыметамі. 3 іх афармляюцца перад заняткамі куТкі для гульні, цацачны звярынец, птушыны дворык, лялечны тэатр, розныя магазіны і інш. Дзеці вучацца не толькі разглядаць, але і абследаваць прадметы, пазнаваць іх якасці і ўласцівасці. Спачатку малышам дапамагае педагог, a затым яны пазнаюць самастойна. Абследаванне праводзіцца гэтак жа, як і з дзецьмі другой малодшай групы, з выкарыстаннем формаўтвараючых рухаў у адпаведнасці з паслядоўнасцю адлюстравання. Дзяцей трэба вучыць дакладна называць форму і абследаваць кожную
частку і контуры прадметаў, падкрэсліваючы велічыню, колер, размяшчэнне ў прасторы. У тых выпадках, калі абследаванне праведзена добра, падрабязны паказ спосабаў адлюстравання не патрэбны.
Пры разглядзе ілюстрацый і карцін карысна вучыць дзяцей суадносіць намаляванае з рэчаіснасцю. Напрыклад, пасля назіранняў за рознымі з’явамі прыроды прапануецца разгледзець, як гэтыя з’явы адлюстраваў мастак на карціне: якая пара года, які час сутак (раніца ці вечар, дзень ці ноч); дзе малышы яшчэ бачылі такія ж расліны, параўнаць дзве карціны, падкрэсліць падабенства і адрозненне, сродкі мастацкай выразнасці.
Найбольш актыўна, з вялікай ахвотай і ўвагай выконваюць дзеці заданні ў тых выпадках, калі педагог выкарыстоўвае гульнявыя прыёмы навучання. Напрыклад, у дзіцячы сад паштальён прыносіць пасылкі, пісьмы ў прыгожых канвертах ад лясных звяркоў, казачных герояў з просьбай, каб дашкольнікі яамалявалі прыгожыя і цікавыя карцінкі. Дзеці з прыемнасцю знаёмяцца са сваімі гасцямі, якія прыходзяць у час заняткаў у групы і звяртаюцца за дапамогай: кракадзіл Гена ўпершыню рыхтуецца сустрэць навагодняе свята з убранай ёлачкай і просіць намаляваць яму ўзор — ёлку з цацкамі і іншымі ўпрыгожаннямі, каб затым сам змог упрыгожыць сваю. Або госці прыносяць у групу цацкі з намаляванымі рознымі прадметамі. Дзеці разглядаюць іх, знаходзяць памылкі, тлумачаць, як іх выпраўляць і правільна маляваць. Выхавальнік можа ў форме загадкі ці пытання вызначыць, чым будзе займацца група на занятках, а дзеці сваімі адгадкамі і адказамі называюць тэмы малюнкаў.
3 цікавасцю слухаюць пяцігодкі грамзапісы розных твораў дзіцячага рэпертуару: песні аб цацках, звярах ці птушках, аб святах і знаёмых героях’казак, урыўкі з мультфільмаў, пасля праслухоўвання якіх яны прыдумваюць тэму і змест свайму малюнку.
Мастацкае слова, як і ўспрыняцце музыкі, дапамагае стварэнню вобраза і замацаванню яго ў дзіцячай памяці, стварае эмацыянальны настрой у тым выпадку, калі гэта падаецца ў даступнай ф°Рме зразумела і суадносна з узростам. Тады атрымліваецца эфектыўнае эстэтычнае ўздзеянне на творчую фантазію малыша, на тэму і змест яго малюнка. Напрыклад, добры штуршок творчасці дае такі пачатак, калі выхавальнік звяртаецца да дзяцей вершаванымі радкамі: «Давайце намалюем, як:
Па двары ля хаты Ходзяць кураняты — Круглыя, як мячыкі, Быццам адуванчыкі. Мяккія, Бялявыя, Жвавыя, Рухавыя».
(А. Лойка)
Або такі зварот: «Даведаецеся, каго будзеце маляваць сёння, калі адгадаеце загадку:
Даўгавухі і касы, Скача без аглядкі, Ад ваўка і ад лісы. Хто знайшоў адгадку?»
Каб лепш перадаць выразнасць у малюнку, выхавальнік дапамагае дзецям падбіраць розны фармат і колер паперы, суадносячы іх па тэме задання з розным часам сутак, парой года (блакітны, светлы — дзень, цёмны, сіні — вечар, фіялетавы — ноч; зеленаваты — лета, белы — зіма і г. д.).
Пры абследаванні прадметаў і разглядзе карцін неабходна высветліць з дзецьмі, як правільна пакласці аркуш паперы на стол, каб адлюстраванне атрымалася прыгожым. Для гэтага бярэцца аркуш паперы такі ж, як і ў дашкольніка, змяшчаецца за прадметам, які малююць дзеці, і малышы бачаць усю кампазіцыю малюнка на аркушы.
Паказ прыёмаў навучання тэхніцы малявання працягвае займаць значнае месца на занятках, асабліва на тых, дзе даецца новы матэрыял. Выхавальнік можа прыцягваць кагосьці з групы для паказу, як трэба маляваць ужо знаёмыя формы, сам паказвае найбольш складаныя часткі пры адлюстраванні прадмета, выкарыстоўвае і частковы паказ. У любым выпадку паказ не будзе дзейсным, калі ён не будзе суправаджацца тлумачэннем. Таму выхавальнік вучыць дашкольніка, які прымае ўдзел у паказе спосабаў малявання, называць і тлумачыць свае дзеянні, суадносячы адлюстраванае з характэрнымі прыметамі прадмета. Напрыклад, такім чынам: «Цела рыбкі авальнай формы. Я малюю доўгі авал, на спінцы і брушку плаўнікі, падобныя на трохвугольнікі, хвост — на відэлец, на галаве — круглае вока і маленькі рот».
Пры тлумачэнні спосабаў малявання на занятках з пяцігодкамі ўжо не варта ўсё да драбніц расказваць. Карысна дзецям даваць магчымасць часцей праяўляць творчую самастойнасць, актыўнасць. Гэтыя якасці ў сярэдняй групе найбольш ярка праяўляюцца на тых занятках, дзе дашкольнікам даводзіцца на аснове якойнебудзь часткі ўявіць і ўзнавіць на паперы ўвесь прадмет. Напрыклад, за шырмай выхавальнік хавае зайчыка. Дзеці бачаць альбо вушкі, альбо хвост. Педагог высвятляе ў малышоў характэрныя прыметы прадмета, і яны малююць зайчыка. Пры ўскладненні задання дзецям прапануецца самастойна адгадаць і намаляваць таго, хто хаваецца за шырмай. Такія заняткізагадкі падабаюцца дашкольнікам і праходзяць цікава.
Тлумачэнні на занятках па маляванню выхавальніку трэба заканчваць заўсёды дакладнымі ўказаннямі, у якіх даецца накірунак на самастойнае рашэнне якіх-небудзь заданняў: падабраць прыгожыя яркія колеры для свайго малюнка, дапоўніць яго дэталямі, прыгожа размясціць на аркушы паперы.
Пры індывідуальным падыходзе ў час заняткаў выхавальнік назірае, як дзеці выконваюць заданне, дае магчымасць засяродзіцца, падумаць і асэнсавана пачынаць работу. 3 дапамогай пытанняў педагог высвятляе, наколькі зразумелі дашкольнікі заданне, ці здолеюць выканаць яго правільна. Тым, хто адчувае цяжкасці ў працы, паказвае на сваім аркушы паперы, як маляваць, пры неабходнасці паўторна разам разглядаюць прадмет. Хваліць дзяцей за самастойнасць. Пры ўдалым выкананні нават часткі задання адным з малышоў трэба паведаміць аб гэтым астатнім дзецям, разгледзець малюнак яго, звярнуць увагу на лепшыя яго рысы і вартасці (прыгожае размяшчэнне на аркушы, падбор колераў, перадача суадносін частак прадмета і інш.).
Дзяцей трэба вучыць выкарыстоўваць нагляднасць на занятках па прадметнаму маляванню. Для гэтага выхавальнік ужывае такія прыёмы навучання, як параўнанне атрыманага адлюстравання з прадметам ці ілюстрацыяй, знаходжанне падабенства і адрознення.
Калі дашкольнік хутчэй за астатніх справіўся з заданнем, яму прапануецца дапоўніць змест свайго малюнка знаёмымі дэталямі ці прадметамі. Дапаўненне павінна быць звязана з тэмай, пашыраць і ўзбагачаць яе, таму што гэта садзейнічае развіццю дзіцячай творчасці.
На занятках па маляванню пяцігодак трэба прывучаць выконваць заданне ў тэрмін, своечасова. Для гэтага выхавальнік дае 1—2 асобныя ўказанні, якія датычацца рацыянальнага выкарыстання часу. Напрыклад, такія: «Сярожа маладзец, ён ужо намаляваў Снягурачку і пачынае зафарбоўваць яе шубку». За 8—10 хвілін да канца заняткаў даецца ўказанне дзецям, каб яны завяршалі работу. Адводзіцца 3—4 хвіліны для таго, каб сабраць малюнкі для аналізу і абмеркавання.
Дзеці сярэдняй групы могуць заўважаць і адзначаць вартасці і недахопы ў рабоце таварыша, але дастаткова аб’ектыўна ацаніць свае малюнкі яшчэ не могуць, бо працэс малявання прыносіць ім вялікую радасць, зацікаўленасць і яны амаль заўсёды бываюць задаволены вынікамі сваёй працы. Вельмі дрэнна выкананыя малюнкі не варта выстаўляць на агульны разгляд, бо гэта знізіць зацікаўленасць малыша да малявання, сапсуе настрой, выкліча негатыўныя пачуцці. Выхавальнік вядзе індывідуальную работу з тымі, хто адстае ў засваенні спосабаў малявання, абавязкова ў вольны ад заняткаў час.
Аналізуюцца малюнкі ў канцы заняткаў па-рознаму, аднак у кожным выпадку даецца дастаткова часу, каб дзеці маглі пазнаёміцца з імі і параўнаць іх. Педагог акцэнтуе ўвагу на агульным выніку працы. Дашкольнікі прыцягваюцца да ацэнкі: вызначаюць прыгажосць адлюстраванага, акуратнасць малюнка, знаходзяць падабенства з тымі прадметамі, якія малявалі, параўноўваюць лепшыя малюнкі, адзначаюць, як удалося выканаць мэту задання: «На якім малюнку Чабурашка хутчэй сябе пазнае? Чаму?» Разам, пры калектыўным абмеркаванні вылучаюцца малюнкі для выставы, альбомаў, для стэндаў. Дзеці тлумачаць, чаму менавіта гэтыя работы выбралі.
Педагог вучыць дашкольнікаў «чытаць» малюнак, звяртае ўвагу на тэхніку выканання: «Малюнкі многае могуць расказаць аб іх аўтарах: хто ўмее добра прамываць і сушыць пэндзаль перад зменай колеру фарбы, акуратна мачаць ворс, афарбоўваць прадмет і інш.». Дзецям прапануецца самім «прачытаць» малюнкі і знайсці адказы на азначаныя пытанні.
Неабходна, каб выхавальнік заўважаў і пры ўсіх адзначаў творчае рашэнне малышамі тэмы задання. Спачатку ён расказвае ў групе аб такіх работах, асаб-
лівую ўвагу звяртае на дапаўненні і іх ролю ў раскрыцці тэмы, узбагачэнні зместу і знешняга выгляду малюнка. Паступова прывучае дзяцей адзначаць, што ўплывае на развіццё іх творчасці.
Заканчваецца аналіз падвядзеннем агульнага выніку, у якім яшчэ раз падкрэсліваецца падабенства з прадметамі. Выкарыстанне музычных твораў і мастацкага слова лепш дапамагае выхавальніку падводзіць вынікі работы. Дзеці з задавальненнем успрымаюць мастацкі вобраз, у іх фарміруецца ўстойлівая цікавасць не толькі да працэсу малявання, але і да яго вынікаў — да ацэнкі і разумення малюнкаў. Напрыклад, пасля таго, як дашкольнікі разгледзелі партрэты Чабурашкі, ім прапануецца паслухаць песеньку з аднайменнай казкі Э. Успенскага (музыка У. Шаінскага). Пасля малявання і разгляду работ на тэму «Асеннія дрэвы» выхавальнік звяртаецца да малышоў: «Бачыце, як многа прыгожых дрэўцаў намалявалі дзеці:
Жоўты лісцік тапаліны Ціха падае з галіны; I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол. Высцілае лістапад
Сцежку ў наш дзіцячы сад».
(С. Грахоўскі)
У сярэдняй групе выхавальнік вучыць дзяцей маляваць простыя па форме прадметы, падкрэсліваць іх характэрныя прыметы (колер, форму, размяшчэнне і суадносіны частак); адлюстроўваць 2—3 прадметы, перадаючы прапарцыянальныя суадносіны іх памераў, з’явы прыроды, падзеі навакольнага жыцця. Педагогу вельмі важна здолець убачыць і перадаць малышам найбольш простыя і даступныя спосабы адлюстравання прадметаў, іх пабудовы і характэрных прымет. На табліцах № 17—22 паказаны спосабы адлюстравання будынкаў, дрэў, кустоў, фігуры чалавека, звяроў і птушак рознымі матэрыяламі: фарбамі, алоўкамі, васковымі крэйдамі.
Дзеці сярэдняй групы, якія працягваюць займацца маляваннем, асвойваюць ужо навыкі выкарыстання прыёмаў правільнай тэхнікі працы. Выхавальнік замацоўвае і ўдасканальвае веды, якія яны атрымалі на занятках у малодшых групах. Вельмі важна паступова працягваць выпрацоўваць уменне змяняць напрамак
руху рукі Ў залежнасці ад накіраванасці ліній контуру адлюстроўваемага прадмета. Напрыклад, каб намаляваць прадмет авальнай формы, спачатку малюецца раўнамерна закругленая, падобная на дугу, лінія, затым лінія выпрамляецца, рука рухаецца прама і зноў пераходзіць да раўнамернага закруглення, выпрамлення лініі.
Пажадана, каб у дзяцей замацоўваліся навыкі лёгкіх, свабодных і ўпэўненых рухаў пры маляванні рознымі матэрыяламі. Размяшчэнне алоўка ў руцэ малыша можа мяняцца: пры афарбоўванні яго трымаюць з большым нахілам у адносінах да паперы, што дазваляе атрымаць шырэйшыя штрыхі і хутчэй афарбаваць малюнак. Пры гэтым трэба асаблівую ўвагу звярнуць на акуратнасць штрыхоўкі, замалёўваць, не націскаючы моцна аловак, не выходзячы за межы контуру. Афарбоўваць патрэбна без прасветаў, раўнамерна, непарыўнымі рухамі туды — сюды.
Тэхніка малявання алоўкам замацоўваецца і ўдасканальваецца пры азнаямленні з новымі матэрыяламі: васковымі крэйдамі, а для малявання на дошцы і на асфальце — каляровымі крэйдамі.
Карыстаючыся пэндзлем, дзеці пачынаюць разумець, што шырокія лініі праводзяцца фарбай з націскам на ўвесь ворс і пры нахіленым да паперы пэндзлем, а дробныя дэталі, вузкія лініі, кропкі трэба рабіць кончыкам ворсу, палачку трымаючы ўверх. Весці лініі патрэбна ўпэўнена, без прыпынкаў, адным махам, тады малюнак атрымліваецца больш прыгожым, выразным. Для перадачы фактуры вобразнасці дзяцей знаёмяць з новымі прыёмамі афарбоўвання паўсухім пэндзлем (табліца № 16, малюнак 6). Для гэтага лепш карыстацца пэндзлямі флейцы з жорсткім ворсам, палачку трымаць вертыкальна, злёгку датыкаючыся да афарбаванай паверхні. Фарбы на ворс набіраецца мала, толькі на кончык ворсу. Лёгкім хуткім рухам яе наносяць на паперу. У выніку атрымліваецца нераўнамерна афарбаваная паверхня. Гэты прыём можна выкарыстоўваць пры маляванні дрэў, звяроў, вопраткі, таму што ён лепш перадае ажурнасць лісця, варсістую паверхню футра.
Пяцігодкі павінны ведаць, называць і правільна карыстацца тэхнічнымі прыёмамі малявання. Для сярэдняй групы яны ўскладняюцца, дапаўняюцца такімі, як:
а) афарбоўка малюнка без прасветаў, неадрыўным рухам рукі туды — назад;
б) пры маляванні пэндзлем шырокіх ліній трэба націскаць на ўвесь ворс, палачку трымаць нахілена да паперы, а пры маляванні вузкіх ліній пэндзаль трымаць вертыкальна, малюючы кончыкам ворсу;
в) весці лініі адразу, без прыпынкаў, лёгка і ўпэўнена.
Такім чынам, у дзяцей пятага года жыцця можа замацавацца валоданне асноўнымі навыкамі малявання, якія дазваляюць перадаваць на паперы характэрныя прыметы прадметаў. На занятках пастаянна ўдасканальваецца тэхніка адлюстравання, узрастаюць і патрабаванні педагогаў да якасці і зместу малюнкаў.
I к в артал
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку часткі раслін: сцябло, ліст, кветку.
Замацоўваць уменне маляваць фарбамі і пэндзлем (ставіць кропкі, мазкі, маляваць кончыкам ворсу).
Развіваць назіральнасць, эстэтычны густ, уменне разглядваць малюнкі, выбіраць лепшыя.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы зеленаватага колеру, фарба гуаш розных колераў — па 4 на кожны стол, букет кветак — на кожны стол.
Папярэдняя работа: разгляд кветак на прагулцы, збіранне іх для гербарыя.
Методыка правядзення заняткаў
На сталах букеты кветак, якія дзеці ўважліва разглядаюць, адзначаюць іх прыгажосць, свежасць. Выхавальнік звяртае ўвагу дашкольнікаў на пабудову кветак (пялёсткі, сцябло, лісце, іх разнастайнасць). Прапануе малышам падумаць і паказаць, як можна намаляваць кветкі. Хваліць дзяцей і сам паказвае розныя варыянты малявання (канцом пэндзля, усім ворсам, прыцісканнем; табліца № 16). Напамінае правілы карыстання фарбамі, прапануе кожнаму намаляваць такія кветкі, якія хто захоча, і па свайму густу размясціць іх на ўсім аркушы паперы.
Усе работы змяшчаюцца на стэндзе. Педагог звяртае ўвагу групы на яркасць і прыгажосць намаляванага, разнастайнасць колераў. Прапануе дзецям пака-
заць кветкі, з якіх можна скласці букет, растлумачыць свой выбар. Выхавальнік абагульняе адказы дзяцей і эмацыянальна ацэньвае малюнкі групы:
Колькі кветак на лістах!
Сінія, як вочкі., Незабудкі і браткі, Смолкі і званочкі, I мядунка, і герань, Слёзкі, мята, кашка. Кветак шмат намаляваць Вам зусім не цяжка.
(Н. Гілевіч)
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць будынак, дзе знаходзіцца дзіцячы сад, падкрэсліваючы яго характэрныя прыметы: колер сцен і даху, колькасць паверхаў, размяшчэнне вокнаў і дзвярэй.
Працягваць вучыць маляваць прамавугольную форму, праводзіць вертыкальныя і гарызантальныя лініі, акуратна афарбоўваць прадмет.
Выхоўваць у дзяцей назіральнасць, уменне разглядаць і разумець малюнкі свае і сваіх таварышаў.
Матэрыял: аркушы паперы блакітнага колеру; фарба гуаш карычневая, жоўтая, зялёная; альбомныя аркушы паперы.
Папярэдняя работа: на прагулцы разглядалі будынак дзіцячага сада.
Методыка правядзення заняткаў
Успомніць з дзецьмі, як выглядае будынак дзіцячага сада і прапанаваць расказаць аб ім: які ён па велічыні, якога колеру, колькі паверхаў, пад’ездаў; якой формы сцены?
Выхавальнік паказвае дзецям паслядоўнасць адлюстравання, падкрэслівае характэрныя прыметы, высвятляе ў дашкольнікаў, як яны будуць маляваць будынак. Напамінае правілы карыстання фарбамі, размяшчэнне малюнка на аркушы паперы.
Тым, хто раней выканаў заданне, прапануе дамаляваць дрэвы каля дзіцячага сада або кветкі. У канцы заняткаў раіць пяцігодкам уважліва разгледзець работы, знайсці падабенства паміж адлюстраванымі будынкамі і сапраўдным, расказаць аб ім. Пахваліць
усіх дзяцей за добры вынік, звярнуць увагу на тэхніку карыстання фарбамі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць асеннія дрэвы, перадаючы іх характэрныя асаблівасці: ствол, доўгія і кароткія галінкі, якія разыходзяцца ад ствала.
Фарміраваць уменне выкарыстоўваць у малюнку спалучэнне колераў для стварэння выразных вобразаў, з’яў прыроды. Пазнаёміць з васковымі крэйдамі, вучыць лёгка і ўпэўнена праводзіць лініі ў розных напрамках.
Выхоўваць цікавасць да наваколля, уменне разглядаць дзіцячыя малюнкі.
Матэрыял: васковыя крэйды, альбомныя аркушы паперы, ілюстрацыі з дрэвамі.
Папярэдняя работа: назіранні на прагулках за дрэвамі, разгляд ілюстрацый.
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці сумесна разглядаюць асеннія дрэвы, высвятляюць, у якую пару года дрэвы стаяць такія прыгожыя: на яблыні круглыя ружовыя яблыкі згінаюць галінкі, на ўсіхдрэвах рознакаляровае лісце: жоўтае, чырвонае, карычневае, цёмна-зялёнае.
Дашкольнікі знаёмяцца з васковымі крэйдамі, разглядаюць іх. Педагог звяртае ўвагу малышоў на тэхніку малявання крэйдай: трымаць яе трэба так, як і аловак, трыма пальцамі пасярэдзіне, маляваць лёгка, не націскаючы моцна. Выклікае 2—3 дашкольнікаў і прапануе ім намаляваць дрэвы.
Выхавальнік паказвае, як маляваць яблыню, звяртае ўвагу на тое, што асенняе дрэва можна пачынаць маляваць з кроны, затым ствол і галінкі, яблыкі трэба расфарбаваць, а лісце маляваць круглай формы непарыўнымі рухамі рукі.
Дзецям прапануецца намаляваць любое прыгожае асенняе дрэва. Хто раней справіўся, таму можна дамаляваць кусты. На стэндзе змяшчаюцца ўсе работы. Педагог адзначае прыгожыя дрэвы, з якіх атрымліваецца на стэндзе своеасаблівы асенні парк. Раіць дашкольнікам знайсці самыя прыгожыя яблыні, самыя пушыстыя з найбольш яркім лісцем дрэвы. Аналізуюцца складаемыя паспяховых работ — акуратнасць, зацікаўленасць, творчы пошук, умелае спалучэнне колераў. Закончыць можна радкамі з верша Я. Журбы «Восень»:
Шумяць па-асенняму Пушча і бор, На дрэвах, кустах — Залацісты ўбор.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць нескладаны сюжэт, размяшчаць прадметы на адной лініі, падкрэсліваць характар вобраза (калючы вожык), фарміраваць уменне выкарыстоўваць спалучэнне колераў для стварэння выразных вобразаў ці з’яў прыроды.
Працягваць вучыць маляваць крэйдамі.
Развіваць самастойнасць, эстэтычны густ.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, васковыя крэйды, фланелеграф, вожык-цацка, дрэвы (сілуэты яблыні, елкі, іншых дрэў).
Папярэдняя работа: дзеці слухалі беларускія народныя казкі пра лясных жыхароў.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прапануе групе адгадаць загадку, каб даведацца, каго яны будуць маляваць:
Пад хвоямі, Пад смолкамі, Па лясных дарожках Бяжыць клубок з іголкамі На кароткіх ножках.
Пасля адказаў дзяцей змяшчае на фланелеграфе сілуэты вожыка, дрэў. Дае заданне: намаляваць вожыка пад дрэвам. Удакладняе велічыню прадметаў і накіроўвае ўвагу малышоў на тое, што дрэвы можна маляваць розныя: і яблыню, і елку, і дуб. Паказвае, як маляваць вожыка, адзначае яго характэрныя асаблівасці. Звяртае ўвагу на ўзаемнае размяшчэнне прадметаў: дрэва трэба маляваць збоку, каб вожык быў у цэнтры і каб кампазіцыя была прыгожай. Тым з групы, хто справіўся раней тэрміну, прапануе дамаляваць кусцік ці яшчэ адно дрэва, другога вожыка, ці тыя рэчы, якія вожык нясе на сваіх калючках у нару.
Пры аналізе малюнкаў больш падрабязна разглядаць тыя з іх, дзе вожык атрымаўся вельмі калючы. Пахваліць аўтараў тых малюнкаў, дзе праявілася самастойнасць і творчасць найбольш выразна і ярка.
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць восень, выкарыстоўваючы колер для стварэння выразнасці вобразаў прыроды, размяшчаць прадметы на ўсім аркушы паперы.
Пазнаёміць пяцігодак з тэхнікай малявання паўсухім пэндзлем, практыкаваць ва ўменні маляваць дрэвы, замацоўваць тэхніку карыстання фарбамі.
Фарміраваць уменне прымаць удзел у калектыўных кампазіцыях, развіваць самастойнасць. Выклікаць радаснае пачуццё ад сумеснай творчасці і яе вынікаў.
Матэрыял: папера (25X60 см) блакітнага, шэрага колераў (адзін аркуш у разліку на двух дзяцей), пэндзлі з жорсткім ворсам, пэндзлі № 8—10, фарба.
Папярэдняя работа: назіранні за дрэвамі і кустамі ў парку, на экскурсіі; разгляд карцін і ілюстрацый па тэме; праслухоўванне вершаў, песень.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік пачынае з вершаваных радкоў: Пажаўцелі ўжо кусты, 3 дрэва падаюць лісты.
Высвятляе з дзецьмі змест верша, раіць ім уявіць сабе гэту асеннюю карціну: дрэва, цёмны колер ствала, галінак, рознакаляровасць лісця. Успамінае, з чаго трэба пачынаць маляваць дрэва, выклікае двух дашкольнікаў, каб яны намалявалі яго. Звяртае ўвагу астатніх, што выкліканыя дзеці малююць дружна разам. Паказвае, як можна паўсухім пэндзлем хутка і прыгожа намаляваць лісце. Удакладняе паслядоўнасць адлюстравання: спачатку намаляваць ствалы і галінкі, прыгожа па ўсім аркушы размясціць іх на паперы, затым узяць пэндзаль з шырокім ворсам, злёгку макнуць яго ў фарбу, абціснуць акуратна аб край слоічка і кончыкам ворсу маляваць. Паставіць пэндзаль на паперу і хутка прыўзняць, затым гэтак жа ў другім месцы, дзе трэба маляваць лісце. Каб лісточкі былі рознакаляровымі, трэба мяняць фарбу, добра прамываючы пэндзлі. Дрэвы атрымліваюцца вельмі прыгожыя, нібы сапраўдныя. Лісце можна маляваць і мазкамі. Прапануе дзецям разам, удваіх, намаляваць вялікую карціну пра залатую восень. Удакладняе, што можна хутчэй маляваць шырокім пэндзлем. Дзеці працуюць. Педагог напамінае ім,
што дрэвы могуць быць розныя — высокія і нізкія, а кусты — больш або менш пышныя.
У канцы заняткаў усе малюнкі размяшчаюцца на стэндзе, педагог прапануе малышам «прайсці» па асенняму парку, які ўтвораны з іх работ, разгледзець дрэвы і кусты, што там растуць. Пытае, чаму восень, якую намалявалі дашкольнікі, можна назваць залатой. Падкрэслівае плённасць сумеснай працы, хваліць за ўменне працаваць дружна, не перашкаджаючы адзін аднаму. Закончыць заняткі можна вершам «Сонечная сцежка» С. Грахоўскага, каб замацаваць ва ўяўленні малышоў мастацкі і эмацыянальны вобраз восені:
Жоўты лісцік тапаліны
Ціха падае з галіны.
I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол. Высцілае лістапад Сцежкі ў наш дзіцячы сад. Спрытна ходзяць ножкі Сонечнай дарожкай.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць жылыя дамы, адзначаючы іх прамавугольную форму, размяшчэнне вокнаў, балконаў, пад’ездаў.
Замацоўваць уменне маляваць васковымі крэйдамі прамавугольную форму, праводзіць лініі ў розных напрамках, акуратна зафарбоўваць адлюстраванае.
Выхоўваць назіральнасць, уменне разглядаць, разумець і даваць ацэнку работам таварышаў.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, васковыя крэйды, ілюстрацыі, карціна «Вуліца горада».
Папярэдняя работа: разглядалі дамы на прагулцы, дзеці расказвалі аб сваім доме, знаёміліся з ілюстрацыямі і дзіцячымі малюнкамі на выбраную тэму.
Методыка правядзення заняткаў
Дашкольнікі разглядаюць прынесеныя і выстаўленыя на стэндзе ілюстрацыі і карціну. Выкавальнік пытае іх аб велічыні, форме будынкаў, размяшчэнні вокнаў, пад’ездаў, колеры сцен. Прапануе кожнаму абвесці правай рукой формы сцен розных па велічыні будынкаў, паказаць рухамі, як роўна размяшчаюцца паверхі з вялікай колькасцю вокнаў. Паведамляе тэму
малюнка. Высвятляе, у якіх дамах жывуць дзеці: аднапавярховых ці шматпавярховых, якога колеру сцены, чым адрозніваюцца ад іншых будынкаў. Выклікае кагосьці аднаго з групы, каб ён паказаў, у якой паслядоўнасці малюецца дом. Педагог падказвае яму з дапамогай адпаведных пытанняў, як перадаць характэрныя прыметы свайго дома (памеры, пабудова, колер), размясціць на аркушы паперы. Напамінае аб тэхніцы і акуратнасці малявання. У час заняткаў тым дзецям, якія раней справяцца з заданнем, прапануе дамаляваць побач са сваім домам дрэвы ці кусты, пабудовы ў двары, людзей, якія ідуць дамоў.
Усе малюнкі размяшчаюцца ў адзін рад. Пры іх разглядзе дзецям прапануецца «прайсці па вуліцы», якая атрымалася з малюнкаў, выбраць самыя прыгожыя дамы, звярнуць увагу на якасць і тэхніку адлюстравання, самастойнасць і творчасць аўтараў, даць назву гэтай вуліцы.
Праграмны змест: вучыць дзяцей эмацыянальна ўспрымаць мастацкія творы, садзейнічаць узнікненню творчага настрою і станоўчых эмоцый.
Замацоўваць уменне маляваць прадметы прамавугольнай формы, прыгожа размяшчаць іх на аркушы паперы, спалучаць яркія фарбы пры адлюстраванні агнёў салюту.
Развіваць уменне ствараць калектыўную кампазіцыю, выклікаць пачуццё радасці ад вынікаў сумеснай працы.
Матэрыял: фарбы розных колераў, аркушы паперы (30X 70 см). Ілюстрацыя «Салют» з альбома В. А. Езікеевай «Ілюстрацыйны матэрыял для дзіцячай выяўленчай творчасці».
Папярэдняя работа: назіралі на прагулках за святочна ўпрыгожанымі дамамі, разглядалі карціны, дзіцячыя малюнкі па выбранай тэме.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік уключае вясёлую музыку і прапануе прайсці па пакоі, дзе займаецца група, звяртае ўвагу на яго ўбранне і пытае ў дзяцей, чаму так прыгожа і ўрачыста ў пакоі, якое святкаванне. Калі дашкольнікі сядуць на месцы, раіць ім уважліва паглядзець на карціну і расказаць, што на ёй намалявана, якіх колераў
фарбы выкарыстаны. Педагог дае заданне намаляваць святочную вуліцу ўсёй групай разам, высвятляе, як гэта можна зрабіць. Выклікае 2—3 дашкольнікаў, каб яны паказалі, як малююцца ўжо знаёмыя дамы. Просіць аднаго з малышоў расказаць, з чаго ён пачне малюнак.
Выхавальнік паказвае спосабы адлюстравання салюту, параўноўвае яго з букетам кветак, у якім кветкі рознакаляровыя: чырвоныя, белыя, жоўтыя, сінія. Раіць дзецям пачынаць маляваць прыгожую вуліцу з яркім святочным салютам. Хто хутчэй з іх спраўляецца з заданнем, тым прапануе ўпрыгожыць балконы дамоў сцягамі ці іншым святочным убраннем.
3 работ складаецца доўгая вуліца. Пад гукі ўрачыстага маршу дзеці разам з педагогам «праходзяць» па гэтай вуліцы, разглядаюць яе. Выхавальнік пытае ў іх, чаму атрымалася такая вялікая вуліца, якія разнастайныя на ёй дамы, чым яны ўпрыгожаны. Хваліць дашкольнікаў за добры вынік працы і яшчэ раз прапануе «прайсці па святочнай вуліцы», затым паслухаць верш А. Вольскага «Дзеці»:
Вось бы зрабіць, каб на нашай планеце гора не ведалі розныя дзеці.
Вось бы зрабіць, каб у розных дзяцей радасць гасціла даўжэй і часцей.
Хай жа ідуць
у сусветную шыр
Роўнасць,
Свабода, Праца і Мір!
Праграмны змест: вучыць дзяцей самастойна маляваць знаёмыя прадметы, падкрэсліваючы іх дэкаратыўнасць.
Замацоўваць уменне правільна карыстацца фарбамі, добра прамываць пэндзаль, сушыць яго аб сурвэтку, маляваць розныя геаметрычныя формы, акуратна за-
фарбоўваць іх, упрыгожваць адлюстраванае ўзорам, які складаецца з мазкоў, кропак, кружкоў, дуг.
Развіваць у малышоў самастойнасць, уседлівасць, акуратнасць, творчасць.
Матэрыял: ілюстрацыі да казак, дзе ёсць казачныя домікі; аркушы паперы, злёгку афарбаваныя ў светлыя тоны; два намаляваныя казачныя домікі для паказу спосабаў адлюстравання; фарба гуаш ружовая, блакітная, карычневая, зялёная, аранжавая, чорная, белая, чырвоная — па 4—5 на кожны стол, пэндзлі, слоічкі з вадой, сурвэткі.
Папярэдняя работа: разглядалі з дзецьмі ілюстрацыі да казак, дзіцячыя работы, прадстаўленні настольнага тэатра па розных казках.
Методыка правядзення заняткаў
Высветліць з дашкольнікамі, у якіх дамах жывуць героі казак, чым адрозніваецца казачны домік ад сапраўднага, дзе можна размясціць узор на доме. Звярнуць увагу на разнастайнасць форм казачных домікаў: падобны на грыбок, на рукавічку, мае выгляд хаткі на курынай ножцы і іншыя. Кожны казачны домік прыгожы і яркі, таму што на ім ёсць узор, дзе спалучаюцца розныя колеры. Удакладняецца паслядоўнасць адлюстравання: спачатку сцяна, затым страха, часткі адразу афарбоўваюцца. Педагог на сваім малюнку паказвае, якімі элементамі можна ўпрыгожыць і дзе лепш размясціць узор на доміку. Каб ён атрымаўся прыгожым і акуратным, трэба пачакаць крыху і праверыць, ці высахла фарба, злёгку дакрануўшыся да яе пальцам. Калі фарба высахла, можна маляваць узор. Выхавальнік прапануе так намаляваць кожнаму свой казачны домік, так яго ўпрыгожыць, каб у ім захацелі жыць казачныя героі.
У час выканання задання, пакуль падсыхае фарба, перад маляваннем узору малышам прапануецца дапоўніць сваю карціну, адлюстраваць яшчэ дрэва, плот, ганачак.
Усе работы вывешваюцца на стэндзе, уважліва разглядаюцца. Удакладняецца, чаму кожны домік казачны, у якім з іх захочуць жыць казачныя героі і чаму менавіта ў ім. Педагог хваліць малышоў за самастойнасць творчасці, за цікавыя малюнкі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць вобраз знаёмай цацкі, спалучаць кругі і авалы рознай велічыні.
Працягваць вучыць правільна маляваць фарбамі, зафарбоўваць адлюстраванае паўсухім пэндзлем. Замацаваць уменне праводзіць прамыя лініі ўсім ворсам і маляваць кончыкам пэндзля.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, злёгку падфарбаваныя светлым тонам; пэндзлі № 8—10 з жорсткім шырокім ворсам, слоічкі з вадой; фарба гуаш карычневая, аранжавая, жоўтая, чырвоная, чорная; на кожны стол цацка Чабурашка; прайгравальнік і пласцінка з казкай пра Чабурашку.
Папярэдняя работа: гулялі ў гульню «Раскажы пра цацку», разглядалі Чабурашку, слухалі пласцінку з казкай Э. Успенскага «Чабурашка», песню У. Шаінскага, глядзелі мультфільм.
Методыка правядзення заняткаў
Гучыць песенька кракадзіла Гены з мультфільма. Выхавальнік пытае ў дзяцей, хто з казачных герояў спявае гэту песню, з кім сябруе кракадзіл Гена. Паведамляе, што ў групе разам з дзецьмі прысутнічае Чабурашка. Паказвае яго дашкольнікам, звяртае іх увагу, які ён пушысты і смешны. Чабурашка звяртаецца да групы і просіць, каб дзеці намалявалі яго партрэт, бо ў яго шмат знаёмых і сяброў, якім ён хацеў бы падараваць малюнкі.
Педагог прапануе малышам больш уважліва разгледзець Чабурашку, адзначыць яго характэрныя прыметы. Выклікае некалькіх дашкольнікаў для паказу, як маляваць; падказвае ім, што пачынаць лепш з галавы, намаляваць твар, вушы, затым тулава са светлай грудкай. Выхавальнік паказвае, як расфарбаваць паўсухім пэндзлем, каб Чабурашка на паперы атрымаўся такім жа пушыстым, яксапраўдны. Паказвае, як малююцца вочы, нос, рот.
У канцы заняткаў разам з дзецьмі разглядаюць усе работы. Педагог прапануе ім знайсці партрэты, на якіх адразу можна пазнаць Чабурашку і якія найболып выразна перадаюць характэрныя прыметы казачнага героя. Хваліць дзяцей, прапануе ім сабраць партрэты і падараваць іх Чабурашку. Затым дзеці зноў слухаюць пласцінку з казкай і песню Чабурашкі.
II квартал
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць дрэва пэўнай формы, перадаючы характэрныя прыметы: прамы ствол, галінкі растуць уверх, шмат сярод іх маленькіх, ягады чырвоныя, растуць гронкамі.
Замацаваць уменне маляваць васковымі крэйдамі, упэўнена праводзіць лініі ў розных напрамках.
Выхоўваць назіральнасць, увагу, уменне аналізаваць сваю работу і таварыша.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, злёгку падфарбаваныя (палова з іх блакітнага або шэрага колеру і палова — зеленавата-карычневага), васковыя крэйды, шырма, Пя'грушка, кніжкі.
Папярэдняя работа: на прагулцы дзеці назіралі за рабінай, завучвалі на памяць верш Я. Крупенькі «Рабінка».
Методыка правядзення заняткаў
3-за шырмы з’яўляецца Пятрушка, з кніжкай, ён уважліва яе разглядае, кліча дзяцей, вітаецца з імі і прапануе паслухаць верш, які называецца «Рабінка».
Усе дрэвы голыя, а рабінка ў полымі: Агністыя гронкі палаюць, як зоркі.
I стаіць рабінка, як сястра Ірынка, На яе галоўцы чырвоная хусцінка.
(Я. Крупенька)
Пытаецца ў малышоў, аб чым гэты верш, чаму «рабінка ў полымі». Пятрушка просіць іх намаляваць такую рабінку, каб яе можна было змясціць як ілюстрацыю ў дзіцячую кніжку. Высвятляе паслядоўнасць адлюстравання і просіць, каб дашкольнікі паказалі, як трэба маляваць, расказалі аб прыёмах тэхнікі карыстання васковымі крэйдамі.
Выхавальнік паказвае, як трэба маляваць «агністыя гронкі». Дзеці пачынаюць працу. Тым, хто спраўляецца хутчэй, Пятрушка раіць дамаляваць яшчэ адну рабінку ці куст або дом.
Усе работы вывешваюцца на стэндзе. Педагог станоўча ацэньвае агульны вынік працы. Прапануе дзецям знайсці такія малюнкі, аб якіх можна было б сказаць радкамі верша:
Усе дрэвы голыя, а рабінка ў полымі: Агністыя гронкі палаюць, як зоркі.
I стаіць рабінка, як сястра Ірынка, На яе галоўцы чырвоная хусцінка.
Пятрушка дзякуе за прыгожыя малюнкі і прапануе з іх скласці сваю кніжку пра рабінку. Адзначаюцца самастойнасць у творчасці і акуратнасць у рабоце. 2. Тэма: «Дзяўчынка ў доўгай шубцы».
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць фігуру чалавека ў зімовай вопратцы, перадаючы характэрныя прыметы: круглая галава ў шапцы, пашыраная ўнізе шубка, рукі ў рукавах; малюнак на ўвесь аркуш.
Замацоўваць уменне карыстацца фарбамі, маляваць розныя геаметрычныя фігуры, акуратна іх афарбоўваць, добра прамываць і сушыць пэндзаль. Удасканальваць тэхніку малявання паўсухім пэндзлем.
Выхоўваць акуратнасць, назіральнасць, уменне ацэньваць работы таварышаў.
Матэрыял: лялька ў шубцы і шапцы, альбомныя аркушы паперы, афарбаваныя злёгку рознымі тонамі; фарба гуаш ружовая, блакітная, чырвоная, карычневая, чорная; пэндзлі № 8, флейцы, слоічкі з вадой, сурвэткі.
Папярэдняя работа: дзеці гулялі ў дыдактычную гульню «Апранем ляльку на прагулку», разглядалі на прагулцы малышоў, знаёміліся з ілюстрацыямі ў кнігах па выбранай тэме.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік паведамляе тэму, падкрэслівае, што дзяўчынка падобна на ляльку, якую малявалі ў мінулым годзе. Каб лепш намаляваць дзяўчынку, прапануе дзецям уважліва разгледзець ляльку Аленку ў доўгай шубцы. Разглядаючы, адзначае характэрныя прыметы, рухамі рук паказвае форму шубкі, пашырэнне яе ўнізе. Падказвае, што маляваць трэба з галавы. Сам паказвае, як маляваць твар дзяўчынкі. Выклікае аднаго дашкольніка, каб расфарбаваў шубку паўсухім пэндзлем і каб атрымалася яна пушыстай. Шубка можа быць любога колеру. Дзецям педагог прапануе маляваць дзяўчынку на ўвесь аркуш. Удакладняе, што твар малюецца пасля праверкі таго, ці высахла фарба. Тым, хто намалюе дзяўчынку хутка, прапануе дамаляваць
цацкі, з якімі яна гуляе, або елачку ці іншае штонебудзь.
Пры разглядзе дзіцячых работ звярнуць увагу на іх разнастайнасць, падабенства намаляваных фігур з лялькай Аленай, высветліць, у чым яно праяўляецца. Вылучаюцца найбольш пушыстыя шубкі і тлумачацца прычыны іх якаснага адлюстравання: дзеці правільна карысталіся матэрыяламі і прыёмамі малявання. Пахвалой адзначаецца творчасць і акуратнасць малышоў. 3. Тэма: «Снягурачка».
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць вобраз Снягурачкі, перадаваць яе характэрныя прыметы: круглая галоўка, пашыраная ўнізе шубка, упрыгожаная ўзорам, рукавы ад плячэй шырокія.
Маляваць на ўвесь аркуш. Замацоўваць уменне карыстацца фарбамі, удасканальваць тэхніку малявання кончыкам ворсу, паўсухім пэндзлем.
Выхоўваць акуратнасць, самастойнасць і назіральнасць.
Матэрыял: лялька Снягурачка, альбомныя аркушы паперы яркіх колераў (ружовага, аранжавага, сіняга, фіялетавага), фарба гуаш блакітная, белая, ружовая, сіняя, шэрая, чырвоная; вялікі прыгожы навагодні канверт.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі Снягурачку на паштоўках, затым цацачную, гулялі ў дыдактычную гульню «Магазін ёлачных цацак».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік паказвае дзецям прыгожы канверт і паведамляе, што гэта прыйшоў ліст ад Дзеда Мароза. Чытае: «Дарагія дзеткі! Пайшла ў лес Снягурачка збіраць сяброў на навагодні карагод і не вярнулася яшчэ дамоў. Дапамажыце маім памочнікам-зайчыкам: намалюйце Снягурачку. Вашы малюнкі дапамогуць хутчэй яе знайсці».
Педагог прапануе разгледзець ляльку, звяртае ўвагу дашкольнікаў на характэрныя прыметы Снягурачкі, падабенства яе на дзяўчынку, якую малявалі не так даўно. Высвятляе паслядоўнасць адлюстравання, паказвае, як можна ўпрыгожыць шубку Снягурачкі пушыстым мехам (паўсухім пэндзлем маляваць узор, сняжынкі нанесці кончыкам ворсу па ўсёй шубцы або ўнізе яе). Напамінае, што маляваць Снягурачку трэба на
ўвесь аркуш паперы, каб яе можна было ўбачыць здалёк і лепш пазнаць. Апрануць яе можна ў шубку любога колеру, па выбару саміх дзяцей.
Усе работы вывешваюцца на стэндзе і разглядаюцца групай. Звяртаецца ўвага на перадачу характэрных прымет, адзначаюцца прыгожыя ўзоры на шубцы. Прапануецца сабраць работы, на якіх Снягурачку можна адразу пазнаць, і выслаць іх Дзеду Марозу.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку характэрныя прыметы ёлкі: зграбны роўны ствол з карацейшымі ўверсе і падоўжанымі ўнізе галінкамі; адлюстроўваць яе прыгажосць, яркае ўбранства.
Працягваць вучыць правільна карыстацца фарбамі, акуратна накладваць адну на другую.
Выхоўваць у дзяцей самастойнасць, творчы пошук, эстэтычны густ.
Матэрыял: штучная ёлка-малютка, альбомныя аркушы паперы светлых тонаў, фарба гуаш розных колераў.
Папярэдняя работа: група разглядала ёлкі цацачныя ў сваім пакоі, сапраўдную — на ранішніку, спявалі песні, вадзілі карагод вакол ёлкі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік з дзецьмі разглядае штучную невялікую ёлку. Звяртаецца ўвага на яе ўбранства, на галінкі з цацкамі, іх адрозненне (зверху — карацейшыя, знізу — даўжэйшыя), на роўны прыгожы ствол. Прапануецца намаляваць навагоднюю ўпрыгожаную ёлку. Выкліканы дашкольнік паказвае ўсім паслядоўнасць адлюстравання. Выхавальнік паказвае, як намаляваць пушыстую галінку, спалучаючы прамыя і косыя лініі, а таксама мазкі. Напамінае малышам, як правільна трымаць пэндзаль і карыстацца фарбамі. Раіць маляваць ёлку вялікую, каб на ёй памясцілася шмат розных цацак. Дзеці малююць. Хто намалюе ёлку, выходзіць з-за стала і разглядае цацкі — іх колер, форму, адрозненне. Педагог пытаецца, якімі цацкамі яны будуць упрыгожваць свае ёлкі. Прапануе ім успомніць, як трэба правяраць на малюнку, ці высахла фарба. Дзеці зноў садзяцца на свае месцы і працягваюць маляваць. Тым з іх, хто раней справіўся з заданнем, раіць намаляваць каго-небудзь на свой густ пад ёлачкай.
Дзеці пры разглядзе малюнкаў выбіраюць самыя прыгожыя, яркія і пушыстыя ёлкі. Параўноўваюць іх з сапраўднай, адзначаюць на малюнках спалучэнне колераў, разнастайнасць цацак, іх размяшчэнне на аркушы. Асаблівая ўвага звяртаецца на самастойнасць і творчасць малышоў. У канцы дзецям прапануецца прачытаць навагоднія вершы, праспяваць песні або правесці карагод.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць снегапад, адлюстроўваючы змест выразнага паэтычнага вобраза з верша А. Дзеружынскага «Сняжынкі».
Замацаваць уменне самастойна прыдумваць змест свайго малюнка і ўпэўнена выкарыстоўваць атрыманыя навыкі па адлюстраванню прадметаў.
Выпрацоўваць уменне аналізаваць работы сваіх таварышаў.
Матэрыял: аркушы паперы блакітнага колеру, фарба гуаш белая, карычневая, ружовая, аранжавая, чырвоная, сіняя; кніжкі-шырмы.
Папярэдняя работа: дзеці на прагулцы назіралі за снегападам, разглядалі ілюстрацыі, слухалі вершы I. Шуцько «Сняжок» і А. Дзеружынскага «Сняжынкі».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае верш Авяр’яна Дзеружынскага «Сняжынкі»:
Закружыліся Сняжынкі Нізка-нізка Над зямлёй. Ціха лётаюць Пушынкі Незлічонай Чарадой. Быццам тыя Матылёчкі, Весяляцца Нездарма — Адамкнула Ўсе замочкі Ў небе ім Сама зіма.
Высвятляе з дзецьмі змест верша і прапануе на гэту тэму намаляваць свае карцінкі. Пытаннямі ўдакладняе, хто што будзе маляваць. Дае заданне падумаць, як лепш палажыць аркуш паперы на стале, каб работа атрымалася больш змястоўнай і можна было б пазнаць моцны снегапад, пры якім кружацца сняжынкі, «быццам матылёчкі», «незлічонай чарадой».
Пры выкананні задання прапанаваць дзецям дамаляваць дамы, дрэвы, дзіцячы сад.
Пасля разгляду ўсіх работ параіць дашкольнікам сабраць тыя, што, на іх думку, можна змясціць у кніжку ў якасці ілюстрацыі на тэму «Снегапад». Тэкстам названага верша выхавальнік падкрэслівае змест дзіцячых малюнкаў.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць вобраз кацяняці, падкрэсліваць яго характэрныя прыметы: маленькая галоўка, авальнае тулава, пушысты хвост.
Замацаваць веданне тэхнікі малявання васковымі крэйдамі, акуратна афарбоўваць і прыгожа размяшчаць прадметы на аркушы паперы.
Развіваць цікавасць да наваколля і назіральнасць, уменне аналізаваць работы таварышаў.
Матэрыял: кніжка С. ЯМаршака «Усатый-полосатый» з ілюстрацыямі, альбомныя аркушы паперы, васковыя крэйды.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі карціны «Кошка з кацянятамі», слухалі казку С. Я. Маршака «Усатый-полосатый» і разглядалі ілюстрацыі да гэтай казкі мастака В. Лебедзева.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае пачатак казкі С. Я. Маршака, а дзецям прапануе адгадаць, як яна называецца, пра каго ў ёй ідзе размова. Пасля адгадкі паведамляе групе тэму малюнка. Раіць падрабязна разглядзець ілюстрацыі да казкі, вызначыць характэрныя прыметы кацяняці, паслядоўнасць адлюстравання. Выклікае аднаго дашкольніка, каб паказаў, як маляваць тулава і галаву. Тлумачыць, як трэба акуратна афарбоўваць: спачатку крэйдай шэрага колеру правесці палоскі, затым — чорнага, каб коцік атрымаўся паласаты і пушысты. Паказвае, як намаляваць коціка, які бяжыць. Дзецям прапануе намаляваць коціка любога колеру,
толькі абавязкова вусатага-паласатага і на ўвесь аркуш паперы.
Усе работы вывешваюцца на стэндзе. Выхавальнік звяртае ўвагу на кацянят, якія атрымаліся найбольш падобнымі на героя казкі С. Я. Маршака «Усатый-полосатый». Высвятляе, у чым праявілася падабенства. Прапануе таксама дзецям знайсці самых смешных і вясёлых кацянят.
Праграмны змест: вучыць дзяцей ствараць вобраз знаёмай цацкі, калі бачна толькі яе частка, перадаваць характэрныя прыметы звярка: маленькая круглая галоўка з трохвугольнымі вушкамі, прадаўгаватае авальнае тулава і маленькія лапкі, вялікі пушысты хвост.
Замацаваць уменне ўпэўнена маляваць фарбамі, удасканальваць тэхніку малявання паўсухім пэндзлем.
Выхоўваць акуратнасць, творчае ўяўленне, цікавасць да дзіцячых малюнкаў.
Матэрыял: вавёрка, шырма, указка, альбомныя аркушы злёгку зафарбаванай паперы, фарба гуаш жоўтая, аранжавая, чырвоная, чорная, белая; слоічкі з вадой, сурвэткі, пэндзлі № 8—10, флейцы.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі цацачных вавёрак, зайцоў, ката; гулялі ў дыдактычныя гульні «Хто да нас у госці прыйшоў?», «Хто выйшаў?», «Пятрушка, угадай цацку», «Цудоўны мяшэчак».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік звяртае ўвагу на шырму, паведамляе групе, што за ёю схаваўся госць, які не выйдзе да іх, пакуль яго не намалююць. Дзеці бачаць толькі пышны хвост. Разам згадваюць, якія могуць быць у госця характэрныя прыметы: маленькая круглая галоўка, трохвугольныя вушкі, прадаўгаватае авальнае тулава, кароткія лапкі і пушысты хвост. Высвятляецца, з чаго можна пачынаць малюнак і як трэба афарбоўваць звярка, каб ён атрымаўся пушыстым. Педагог удакладняе паслядоўнасць адлюстравання, правярае, ці правільна малышы бяруць і трымаюць пэндзаль, прапануе ім маляваць на ўвесь аркуш паперы вялікі і прыгожы партрэт госця, які схаваўся за шырмай, каб ён адразу пазнаў сябе і прыйшоў да дзяцей. Тым, хто хутка справіўся з заданнем, прапануе намаляваць цацкі, з якімі будзе прыемна звярку пагуляць.
Педагог вывешвае на стэндзе ўсе малюнкі, адкрывае шырму, знаёміць з госцем і просіць дзяцей паказаць, на якіх малюнках можна пазнаць яго і па якіх прыметах. Хваліць дашкольнікаў за перадачу падабенства, за самастойную творчасць. Лепшыя работы прапануе змясціць у альбом.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць фігуру хлопчыка, перадаючы характэрныя прыметы.
Замацаваць уменне маляваць каляровымі алоўкамі, васковымі крэйдамі, акуратна зафарбоўваць часткі, накладваючы штрыхі ў адным напрамку.
Выхоўваць акуратнасць, творчае ўяўленне, цікавасць да дзіцячых малюнкаў.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі, васковыя крэйды, ілюстрацыі, фланелеграф з выразанымі з паперы часткамі фігуры чалавека.
Папярэдняя работа: назіранні на прагулках, разгляд карціны «Дзеці гуляюць» і дзіцячых малюнкаў.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае ўрывак з верша ЯЖурбы «Шпак»:
Сонейка заззяла, К нам вясна прыйшла. Снег ужо растаяў, Рэчка загула.
Высвятляе з групай змест прачытанага, прапануе паглядзець у акно і расказаць аб тым, якія змены ў наваколлі прынесла вясна. Паказвае карціны, ілюстрацыі, на якіх дзеці гуляюць вясной на вуліцы. Разглядаючы іх, падкрэслівае выразнасць поз, характар рухаў дзяцей, вучыць дашкольнікаў заўважаць спосабы перадачы на малюнку рухаў фігуры чалавека.
Педагог паведамляе тэму. Выклікае 5—6 чалавек, дае ім заданне: на фланелеграфе выкласці фігуркі хлопчыкаў. Дзеці назіраюць за работай таварышаў, вызначаюць адначасова спосабы адлюстравання. Выхавальнік сам паказвае, як маляваць, а затым пытае ў дашкольнікаў, як лепш размясціць фігуркі хлопчыкаў, дзе і з чым яны будуць гуляць на малюнках.
Для падвядзення вынікаўусе малюнкі вывешваюцца на стэндзе і разглядаюцца сумесна. Дзеці вызначаюць
самыя цікавыя работы, тлумачаць свой выбар, расказваюць аб змесце малюнкаў, якія найбольш ім спадабаліся. Педагог засяроджвае іх увагу на кампазіцыі, сродках выразнасці, творчай фантазіі і спалучэнні колераў.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку пабудову частак прадмета, яго афарбоўку, адлюстроўваць нескладаны сюжэт, размяшчаць прадметы па ўсім аркушы.
Замацаваць уменне маляваць фарбамі, старанна прамыйаць і высушваць пэндзаль, зафарбоўваць прадметы паўсухім ворсам. Самастойна маляваць розныя дрэвы, перадаваць знаёмыя з’явы прыроды.
Развіваць назіральнасць дзяцей, самастойнасць у творчасці, уменне разумець малюнкі.
Матэрыял: плюшавы мядзведзь, альбомныя аркушы паперы з зафарбаванай злёгку палоскай неба, фарба гуаш зялёная, карычневая, чорная, чырвоная.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі ілюстрацыі Васняцова да рускіх народных казак, дзіцячыя малюнкі, гулялі з цацкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Сумесна разгледзець цацку, звярнуць увагу на характэрныя рысы мядзведзя. Вызначыць паслядоўнасць малявання. Выклікаць дашкольніка, каб паказаў, як маляваць галаву і тулава. Успомніць тэхніку зафарбоўкі паўсухім пэндзлем. Паведаміць тэму. Параіць намаляваць мядзведзя, які ідзе па лесе. Напомніць дзецям, што дрэвы лепш намаляваць больш высокімі, чым Мішка.
У канцы заняткаў разгледзець усе работы.
Вызначыць, дрэвы якіх парод намалявалі дашкольнікі. Папрасіць іх знайсці найбольш прыгожага касалапага Мішку з пушыстай поўсцю. Аб самай цікавай і змястоўнай рабоце прапанаваць расказаць дзецям.
III квартал
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць прадметы, спалучаючы розныя формы: круглую, авальную, трохвугольную, прамавугольную.
Замацаваць тэхніку малявання васковымі крэйдамі.
5 Л. В. Кірыльчык
129
Выхоўваць у дашкольнікаў самастойнасць творчасці, уменне калектыўна ствараць кампазіцыю, знаходзіць выразныя сродкі адлюстравання, падтрымліваць пачуццё задавальнення вынікамі сумеснай працы.
Матэрыял: аркушы паперы (30X70 см), злёгку афарбаваныя блакітным тонам, васковыя крэйды, рыбкі-цацкі.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі рыбак у акварыуме, паштоўкі і ілюстрацыі з рыбкамі ў часопісе «Юный натуралнст».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прапануе групе адгадаць загадку, каб даведацца, каго яны будуць маляваць цяпер: «У бацькоў і дзетак уся вопратка з манетак». Пасля адгадкі сумесна разглядаюць цацачных рыбак, звяртаючы ўвагу на розную іх форму, афарбоўку, плаўнікі, тулава. Педагог выклікае двух дашкольнікаў і просіць іх намаляваць рыбак, якія плаваюць у акварыуме, жвава даганяюць адна адну, чымсьці кормяцца. Паказвае сам, як па-рознаму можна расфарбаваць рыбак: палоскамі, штрыхамі, кропкамі. У час работы пахваліць за ўменне працаваць разам, за адлюстраванне рыбак, якія плывуць у розных напрамках. У дапаўненне параіць намаляваць каменьчыкі на дне акварыума, водарасці ў вадзе.
Пры аналізе работ адзначыць, якія вялікія і прыгожыя акварыумы намалявалі дзеці. Спытаць, якім чынам у іх атрамаліся такія ўдалыя малюнкі, пахваліць сумесную дзейнасць. Прапанаваць ім адшукаць самых прыгожых і яркіх рыбак, самых вялікіх і самых маленькіх, адзначыць тых, якія плывуць у розных напрамках і кормяцца. Высветліць сродкі выразнасці малюнка пры параўнанні розных работ.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць кветкі, выкарыстоўваючы розныя формаўтвараючыя рухі рук, самастойна ўжываць знаёмыя прыёмы адлюстравання і выбіраць колер.
Удасканальваць тэхнічныя прыёмы малявання.
Выхоўваць у дашкольнікаў эстэтычны густ, уменне разумець і даваць ацэнку работам таварышаў.
Матэрыял: папера ў палову альбомнага аркуша
(зеленаватая ці жоўтая), фарба гуаш розных колераў, паштоўкі.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі паштоўкі, ілюстрацыі з кветкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Звярнуць увагу на паштоўкі, на разнастайнасць кветак. Разгледзець з дзецьмі пялёсткі розных кветак, адзначыць, што яны неаднолькавай формы, велічыні і колеру. Высветліць у дашкольнікаў, як можна намаляваць розныя пялёсткі.
Прапанаваць ім самастойна намаляваць прыгожыя яркія кветкі па іх уласнаму густу. У час выканання малышамі задання педагог хваліць іх за падбор і спалучэнне яркіх колераў.
Пры аналізе дзіцячых работ выбіраюцца самыя прыгожыя і яркія кветкі і з іх складаецца пано, якім можна будзе ўпрыгожыць пакой, дзе займаецца група, да свята 8 Сакавіка.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць пеўніка, перадаваць яго характэрныя прыметы, развіваць у малышоў вобразнае ўяўленне, уменне больш дакладна перадаваць прапорцыі памераў прадметаў.
Працягваць вучыць дашкольнікаў маляваць алоўкамі, выкарыстоўваючы штрыхі рознага характару.
Развіваць іх назіральнасць, цікавасцьда наваколля.
Матэрыял: цацка-пеўнік, каляровыя алоўкі, васковыя крэйды, альбомныя аркушы паперы.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі карціны «Куры», ілюстрацыі да казкі пра пеўніка, гулялі ў дыдактычныя гульні «Раскажы пра цацку», «Karo не стала?», «Цудоўны мяшэчак».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік пытае ў дзяцей: «На галаве чырвоны грабеньчык, пад носам чырвоная бародка. Hoc у яго долатцам, хвост у яго кольцам, на хвасце ўзоры, на Haгах шпоры. Хто гэта?» Пасля адгадкі прапануе дзецям намаляваць пеўніка. Затым разглядаюць цацачнага пеўня, звяртаюць увагу на яго характэрныя асаблівасці. Выхавальнік выклікае дашкольнікаў, каб паказалі, як
маляваць. Сам рухамі рукі паказвае форму частак цела пеўня, спосабы яго афарбоўвання. Хто справіцца з заданнем раней, тым прапануе дамаляваць кветкі, дрэва, траву, жучкоў, куст.
У канцы заняткаў разглядаюць усе малюнкі і звяртаецца ўвага малышоў на яркія колеры, падабенства намаляванага з цацкай. Педагог хваліць за творчасць, прапануе знайсці малюнкі, аб якіх можна сказаць словамі верша 3. Бірылі:
Певень, гожы певень,
Твой чырвоны грэбень, Агнявыя пёркі — Колеры вясёлкі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку вобраз цацачнага кураняці, падкрэсліваць яго характэрныя прыметы: галава круглая, маленькая, тулава вялікае ў параўнанні з галавой, маленькі хвосцік, лапкі, дзюбка, вочы.
Практыкаваць малышоў у маляванні пэндзлем акруглых форм, зафарбоўцы паўсухім ворсам у межах контуру.
Развіваць у іх творчае ўяўленне, цікавасць да работ таварышаў і ўменне іх аналізаваць.
Матэрыял: фланелеграф, малюнак кураняці, цацачнае кураня, фарба гуаш жоўтая, чырвоная, зялёная, сіняя, чорная, аранжавая, карычневая, пэндзлі № 8— 10, флейцы; блакітнага колеру альбомныя аркушы паперы.
Методыка правядзення заняткаў
Пачынаецца з загадкі: «Жоўтыя камячкі, мяккія як вата, бегаюць за квактухай, хто гэта?.. Кураняты».
Педагог паведамляе тэму і прапануе разгледзець малюнак кураняці. Высвятляе ў дзяцей, якога колеру спатрэбіцца ім фарба, каб намаляваць кураня. Абмяркоўваецца паслядоўнасць адлюстравання. Прапануе дашкольнікам паказаць спосаб афарбоўкі паўсухім пэндзлем. Падумаць, у што яго можна апрануць, каб ісці з ім на прагулку, з чым ён будзе там гуляць. Паказвае на фланелеграфе куранят з шапачкамі на галаве, з шалікамі на шыях. Падкрэслівае разнастайнасць колераў
гэтых прадметаў і выкарыстанне іх у адпаведнасці са сваім жаданнем і густам.
Тым, хто намаляваў хутчэй, прапануецца дапоўніць адлюстраванне такімі дэталямі: з кім сустрэлася кураня, што ўбачыла, якое надвор’е было ў час прагулкі.
У канцы заняткаў разгледзець усе малюнкі, звярнуць увагу на іх змест, прапанаваць, каб дзеці расказалі пра кураня: якое яно, ці весела яму гуляць на прагулцы, з чаго гэта бачна. Знайсці найболып яркі і цікавы малюнак, растлумачыць матывы гэтага выбару, адзначаючы выкарыстаныя аўтарам спосабы адлюстравання. Выхавальнік хваліць усіх дзяцей і разам з імі складае з малюнкаў кніжачку і апавяданне пра кураня. 5. Тэма: «Цацка, якая мне найбольш падабаецца». Праграмны змест: вучыць дзяцей самастойна прыдумваць тэму і змест свайго малюнка, ствараць сюжэт, вызначаючы яго дэталі.
Замацаваць уменне маляваць фарбамі.
Развіваць цікавасць да малюнкаў, уменне іх разумець, выбіраць лепшы, тлумачыць свой выбар, выхоўваць уважлівыя адносіны да работ сваіх таварышаў.
Матэрыял: фарба гуаш розных колераў, альбомныя аркушы паперы, слоічкі з вадой, пэндзлі № 10 і падстаўкі для іх, дзіцячыя малюнкі, цацкі.
Папярэдняя работа: дзеці гулялі з цацкамі, уважліва разглядалі іх.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік расстаўляе на сталах цацкі, вывешвае на дошцы дзіцячыя малюнкі і прапануе групе ўважліва разледзець іх, выбраць тое, што найбольш спадабалася. Затым разам з дзецьмі высвятляе, у чым праяўляецца падабенства паміж малюнкамі і цацкамі, якімі сродкамі выразнага адлюстравання карысталіся аўтары (расказаць аб кампазіцыі, пабудове, велічыні, колерах малюнкаў). Пасля гэтага педагог паведамляе тэму заняткаў, прапануе намаляваць цацку, з якой дашкольнікам найбольш падабаецца гуляць. Пытаецца ў іх аб змесце работы, раіць успомніць, як маляваць форму выбранай цацкі, з якіх частак яна складаецца, якога колеру, з чаго зручней пачынаць малюнак, як размясціць яго на аркушы паперы. Просіць намаляваць сваю цацку так, каб яе адразу можна было пазнаць і каб яна спадабалася і іншым дзецям.
Разглядаючы сумесна ўсе малюнкі, выхавальнік звяртае ўвагу на разнастайнасць адлюстраваных цацак, іх прыгажосць і яркасць. Дзецям прапануецца на малюнку таварышаў знайсці цацкі, растлумачыць свой выбар. Самыя прыгожыя збіраюцца для выставы дзіцячых работ.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку характэрныя прыметы прадметаў, аб’ядноўваць іх адным зместам і сюжэтам, падкрэсліваць выразнасць вобразаў.
Працягваць вучыць маляваць і акуратна зафарбоўваць прадметы васковымі крэйдамі і фарбамі, прыгожа размяшчаць іх на аркушы паперы.
Выхоўваць жаданне расказаць аб сваёй рабоце і рабоце таварыша, правільна ацаніць іх.
Матэрыял: фланелеграф, сілуэты курыцы, куранят, сонейка, кустоў, кветак; альбомныя аркушы ггаперы, якія злёгку афарбаваны блакітным ці зеленаватым тонам; каляровыя васковыя крэйды, пэндзлі № 8—10, фарба гуаш жоўтая, зялёная, чорная; слоічкі з вадой, сурвэткі.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі карціну «Куры», ілюстрацыі, пастаноўку настольнага тэатра.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік выкладае на фланелеграфе нескладаную кампазіцыю, суправаджае свае дзеянні тэкстам верша А. Лойкі «Кураняты»:
Па двары ля хаты
Ходзяць кураняты — Круглыя, як мячыкі, Быццам адуванчыкі, Мяккія, бялявыя, Жвавыя, рухавыя.
Звяртаецца ўвага дзяцей на вялікую прыгожую курыцу і маленькіх пушыстых куранят, іх узаемнае размяшчэнне, колер. Дзеці садзяцца на свае месцы. Педагог здымае з фланелеграфа куранят, указвае на іх знікненне і на тое, як перапалохалася квактуха. Каб супакоіць яе, ён прапануе дзецям намаляваць, як кураня знайшло сваю маму, дзе з ёй сустрэлася: каля густога кусціка ці высокага дрэва, ля кветак ці ў густой
траве, каля плоту ці доміка. Раіць пачынаць маляваць каляровымі крэйдамі курачку, паказвае паслядоўнасць яе адлюстравання. Высвятляе ў дзяцей, як трэба трымаць у руцэ пэндзаль і расфарбоўваць кураня, каб яно атрымалася пушыстым і прыгожым. Пры выкананні задання дзецьмі педагог удакладняе, што траўку, галінкі кустоў і ствол дрэва лепш маляваць крэйдамі, а кветкі і лісце — фарбамі. Дашкольнікам, якія хутка спраўляюцца з работай, прапануецца намаляваць сонейка, апрануць кураня, падумаць, хто дапаможа кураняці знайсці маму.
Разглядаючы дзіцячыя малюнкі, выхавальнік звяртае ўвагу на іхзмест, прапануе расказаць, як кураня знайшло сваю маму, што яна яму сказала, што яно ёй. Даецца заданне параўнаць свой малюнак з малюнкам таварыша. Педагог адзначае прыгажосць малюнкаў, уменне дзяцей карыстацца рознымі матэрыяламі, цікавы змест, самастойнае і творчае выкананне задання. 7. Тэма: «Танцуюць матрошкі».
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць матрошку, перадаваць у малюнку характар вобраза, дасягаць больш дакладнай перадачы прапорцый. Працягваць вучыць правільна карыстацца фарбай, замацоўваць тэхніку малявання: акуратна мачаць, прамываць і сушыць пэндзаль, праводзіць упэўнена прамыя лініі ўсім ворсам і кончыкам яго.
Развіваць самастойнасць, уменне ствараць калектыўна кампазіцыі, радавацца плёну сумеснай працы.
Матэрыял: аркушы паперы (30X 70 см), злёгку афарбаваныя зеленаватым тонам; пэндзлі № 8, флейцы, гуаш чырвонага, белага, сіняга, зялёнага, жоўтага колераў; фланелеграф, матрошка, прайгравальнік і 2 пласцінкі з запісам музыкі для танцаў дзяцей.
Папярэдняя работа: дашкольнікі вучылі вершы аб свяце, танцавалі, разглядалі работы па канструяванню, гулялі з матрошкамі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік пытаецца ў дзяцей, да якога свята яны рыхтуюцца. Прапануе ім намаляваць карагод матрошак і самастойна ўпрыгожыць сваімі малюнкамі пакой, дзе яны займаюцца, каб урачыста сустрэць свята. Сумесна разглядаюцца матрошкі, высвятляецца паслядоўнасць адлюстравання. Звяртаецца ўвага дашкольнікаў на ха-
рактэрныя рухі матрошак. Педагог паказвае, як перадаваць нескладаны характар рухаў. Выклікае каго-небудзь з групы, каб расказаў, калі можна пачынаць маляваць твар лялькі, як праверыць, ці засохла фарба на паперы. Напамінае, што маляваць трэба дружна, разам, не перашкаджаючы адзін аднаму, каб матрошкі атрьь маліся прыгожыя і яркія, бо іх малюнкамі будзе ўпрыгожаны пакой, дзе займаецца група.
Пры паспяховым выкананні задання прапануе дамаляваць на аркушы, з чым танцуюць матрошкі (з кветкамі, сцяжкамі, шарамі), не пашкодзіць кампазіцыі зялёная траўка, сонейка.
У канцы заняткаў неабходна сумесна высветліць, дзякуючы чаму атрымаліся прыгожыя малюнкі, звярнуць увагу на перадачу характару рухаў матрошак, на яркасць і разнастайнасць работ. Прапанаваць дзецям выбраць найбольш удалыя работы, якімі ў дзень свята будзе ўпрыгожаны іх пакой. Педагог хваліць дзяцей, уключае прайгравальнік і запрашае іх патанцаваць гэтак жа весела, як і іх матрошкі.
Праграмны змест: дзецям самастойна прыдумаць змест свайго малюнка і выбраць матэрыял для малявання.
Упэўнена выкарыстоўваць набытыя ўменні і навыкі па тэхніцы адлюстравання прадметаў і з’яў наваколля.
Выхоўваць у дашкольнікаў самастойнасць і творчы пошук, уменне ацэньваць работы таварышаў.
Матэрыял: паперы розных тонаў і фарматаў, фарба гуаш і акварэль розных колераў, палітра, алоўкі, каляровыя васковыя крэйды, вада ў слоічках, сурвэткі, ілюстрацыі.
Папярэдняя работа: на прагулках дзеці назіралі за ўпрыгожваннем дамоў і вуліц да свята, за зменамі ў прыродзе; разглядалі ілюстрацыі з кніг, дзіцячыя малюнкі, рыхтавалі матэрыял (сумесна таніравалі аркушы паперы, рыхтавалі іх розныя фарматы).
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае вакол сябе дзяцей, пытаецца ў іх, якое свята яны сустракалі, куды хадзілі, што бачылі, у што былі апрануты і чаму, як вясной змяніліся дрэвы і кусты. Паведамляючы тэму, ён звяртае ўвагу дашкольнікаў на незвычайнасць заняткаў на гэты раз. Прапануе ім самастойна падумаць аб тым, што яны
намалююць на сваіх аркушах, які возьмуць матэрыял, як падрыхтуюць свае рабочыя месцы. Хто пажадае працаваць сумесна з таварышамі, тым даюцца вялікія аркушы паперы.
Педагог пасля паўзы для абдумвання высвятляе ў дзяцей змест іх малюнкаў, удакладняе пытаннямі, якія колеры будуць выкарыстоўвацца, якой велічыні будуць прадметы, як яны будуць размешчаны на аркушы.
У канцы заняткаў разглядаюцца ўсе малюнкі. Выхавальнік пытае, ці можна сказаць, што ўсе дзіцячыя работы прысвечаны святу. Чаму яны так думаюць? Прапануе скласці невялічкае апавяданне аб рабоце, якая асабліва спадабалася. Хваліць малышоў за самастойную творчасць, за кампазіцыю малюнкаў, за ўменне карыстацца рознымі матэрыяламі. Лепшыя малюнкі раіць змясціць у альбом групы.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць веснавыя дрэвы і кусты, перадаваць у малюнку прапорцыі, характар вобраза.
Замацаваць уменне маляваць і акуратна карыстацца паўсухім пэндзлем, фарбай, праводзіць лініі ўсім ворсам і кончыкам яго.
Выхоўваць цікавасць да наваколля, эстэтычны густ.
Матэрыял: каляровыя ілюстрацыі дрэў і кустоў, фарба гуаш карычневая, зялёная, жоўтая, фіялетавая, ружовая, белая, аранжавая; альбомныя аркушы паперы, затаніраваныя блакітным колерам; пэндзлі № 8— 10, флейцы, палітра; галінкі бэзу і чаромхі.
Папярэдняя работа: дзеці назіралі на прагулцы за зменамі ў прыродзе з прыходам вясны, за дрэвамі і кустамі, разглядалі карціны, ілюстрацыі.
Методыка правядзення заняткаў
Пачаць можна вершаванымі радкамі:
Прыгожая яблынька
Ў садзе расцвіла: Белая — прабелая У квецені яна.
Высветліць з дзецьмі, якія адценні маюць кветкі яблыні, якія дрэвы і кусты ў садах зацвітаюць з прыходам вясны. Разгледзець галінкі квітнеючага бэзу і чаромхі. Выклікаць двух дашкольнікаў, каб яны пака-
залі, як маляваць дрэва і куст. Засяродзіць увагу дзяцей на тэхніцы малявання паўсухім пэндзлем, на акуратнасці ў рабоце.
Хто з дашкольнікаў раней справіцца, таму выхавальнік прапануе дапоўніць малюнак кветкамі ў траве, сонейкам, матылькамі.
У канцы разглядаюцца ўсе работы, адзначаецца прыгажосць квітнеючых раслін. Дзецям прапануецца знайсці прыгожыя дрэвы і кусты, растлумачыць свой выбар. ПеДагог далікатна ўказвае на тыя малюнкі, што патрабуюць выпраўлення і дапрацоўкі, расказвае, як гэта лепш зрабіць.
РАБОТА СА СТАРЭЙШАЙ ГРУПАЙ
Асаблівасцю і адрозненнем дзяцей старэйшай групы дзіцячага сада ў параўнанні з малодшай і сярэдняй з’яўляецца большая актыўнасць і самастойнасць. Павышаецца іх самакантроль у працэсе малявання, здольнасць заўважаць і выпраўляць дапушчаныя памылкі, узнікае жаданне перадаваць свае веды таварышам.
Успрыманне становіцца больш дасканалым, мэтанакіраваным: яны могуць разглядаць прадмет, малюнак паслядоўна, звяртаючы ўвагу на тыя прыметы, на якія ўказвае выхавальнік. У сваіх малюнках яны перадаюць падабенства і адрозненне аднародных прадметаў (два агуркі, памідоры), якія адрозніваюцца адзін ад аднаго формай, памерамі і афарбоўкай.
Пры аналізе вынікаў сваёй дзейнасці і малюнкаў сваіх таварышаў дзеці старэйшай групы даюць больш разгорнутую і абгрунтаваную характарыстыку, вызначаюць асаблівасць і выразнасць кожнага малюнка.
Навучанне старэйшых дашкольнікаў прадметнаму маляванню накіравана на фарміраванне ўменняў успрымаць прадметы, вызначаць характэрныя асаблівасці іх пабудовы, размяшчэння форм і дэталей, падабенства і адрозненне; на фарміраванне спосабаў адлюстравання, на самастойны выбар і выкарыстанне разнастайных матэрыялаў для адлюстравання ў залежнасці ад зместу малюнка і характару вобраза.
Развіццё мэтанакіраванага назірання, умення актыўна ўспрымаць навакольную рэчаіснасць прывучае дашкольніка запамінаць убачанае, больш дакладна перадаваць яго ў сваіх малюнках.
Пры назіраннях за прыродай звяртаецца ўвага дзя-
цей не толькі на характэрныя прыметы навакольных прадметаў, суадносіны паміж імі, але і на размяшчэнне іх на паверхні зямлі. 3 гэтай мэтай выхавальнік выкарыстоўвае разнастайныя рамкі з кардону ці шчыльнай паперы рознай геаметрычнай формы: квадратнай, прамавугольнай, авальнай і інш.
Дашкольніку прапануецца назваць прадметы, якія ён бачыць на сваёй «карціне», іх велічыню і размяшчэнне. Назіранні праводзяцца за 1—2 дні да заняткаў па маляванню.
Разгляд, як і назіранне, арганізуюцца такім чынам, каб дзецям было цікава. Педагог выкарыстоўвае разнастайныя прыёмы: гульня, гутарка, верш, расказ выхавальніка ці дашкольніка, абмалёўка контуру прадмета, параўнанне. Такім чынам і ў старэйшай групе ўся работа па навучанню назіраць' і разглядаць прадметы праводзіцца ў комплексе з рознымі відамі дзейнасці. Гэта падымае цікавасць дзяцей, робіць іх веды больш асэнсаванымі, што дапамагае ім пры адлюстраванні перадаваць падабенства з рэальнымі прадметамі.
Маляванне з натуры і па памяці ў старэйшай групе прадугледжвае плоскаснае адлюстраванне прадметаў з перадачай у малюнку іх характэрных прымет.
3 натуры дзеці малююць галінкі знаёмых дрэў (вярба, чаромха, бэз, сасна, елка, яблыня), кветкі (астры, цюльпаны, васількі, нарцысы, рамонкі, канюшына), хатнія расліны (бальзамін, фікус, фіялка, амарыліс), пабудовы, якія складаюцца з 2—3 частак, з розных будаўнічых матэрыялаў (будынкі, масты, вароты, птушкафермы), цацкі (плюшавыя звяры, матрошкі з дрэва, птушкі, лялькі) і інш.
Трэба адзначыць, што пры падборы натуры для малявання выхавальніку карысна ўлічваць асноўныя патрабаванні да яе: па-першае, эстэтычнасць, нескладанасць, адпаведныя ўзросту (колькасць частак у прадмеце не перавышае 3—4, усе яны выразна праяўляюцца). Прадмет мае дакладны абрыс пабудовы. Па-другое, усе часткі прадмета знаходзяцца ў адной плоскасці, нібы ў разгорнутым відзе, таму што дзеці з-за недастаткова развітога прасторавага ўяўлення не могуць перадаць у малюнку засланяемых частак. Па-трэцяе, колер павінен дапамагаць дашкольнікам вылучыць часткі прадметаў, паказаць адрозненні ў іх форме.
Становішча натуры залежыць ад задання. Прыперадачы характэрных прымет прадмета ён павінен знахо-
дзіцца ў статычным становішчы, павернуты да дзяцей так, каб добра былі бачны ўсе яго часткі. Калі малышам даецца заданне перадаць рух, то мяняецца становішча частак. На занятках выкарыстоўваюцца як агульныя для ўсіх дзяцей мадэлі, так і індывідуальныя, якія кожны дашкольнік разглядае зблізку, што дазваляе палепшыць якасць малюнка.
Разглядаючы натуру з дзецьмі на занятках, выхавальнік засяроджвае ўвагу на яе характэрных прыметах. Чым дакладней вызначана форма прадмета, яго пабудова, названы часткі, тым лягчэй перадаць гэтыя якасці ў малюнку.
Аналіз формы і становішча натуры суправаджаецца формаўтвараючымі рухамі, удакладняючымі пытаннямі выхавальніка, апісальным расказам дашкольніка. Высвятляецца і паслядоўнасць адлюстравання яе частак.
Прыёмы паказу розныя: педагог праводзіць поўны паказ пры азнаямленні дзяцей з чымсьці новым (напрыклад, як робіцца накід прадмета простым алоўкам); паказ праводзіць дашкольнік; частковы паказ (найбольш складаныя дэталі малюнка паказвае выхавальнік або дашкольнік, а астатняе дзеці дамалёўваюць самастойна); падрабязныя тлумачэнні паслядоўнасці адлюстравання нескладаных прадметаў; расказ дашкольніка аб паслядоўнасці працы.
Паказ праводзіцца не толькі на паперы, але і на дошцы крэйдай. Ен павінен быць правільным, без скажэння формы, пабудовы і прапорцый. Разам з тым дапушчальным можа быць нейкае спрашчэнне, каб дзеці змаглі паўтарыць паказ прыёмаў услед за выхавальнікам. Адлюстраванне прадметаў даецца ў пэўнай паслядоўнасці: фігура чалавека малюецца з галавы, фасад будынка — са сцен, звяры і птушкі — з тулава, профіль машын — з лініі, якая вызначае іх даўжыню.
Важным для дзяцей з’яўляецца тлумачэнне, што суправаджае паказ спосабаў малявання. Яно актывізуе дашкольнікаў, прымушае іх рабіць вывады, заключэнні, стымулюе развіццё лагічнага мыслення. Пры расказе дзеці тлумачаць свае дзеянні.
Значнае месца ў тлумачэнні педагога пры паказе спосабаў адлюстравання прадметаў у старэйшай групе, як і ў малодшых, займае выкарыстанне мастацкага слова (вершы, апавяданні, казкі), што садзейнічае развіццю вобразнага мыслення і эстэтычнага густу.
Напрыклад, перад разглядам цацкі дзецям прапа-
нуецца адгадаць загадку, якая і падкажа, што яны будуць спачатку разглядаць, а затым і мадяваць:
Калматы, вусаты Есці пачынае, Песенькі спявае.
(Адгадка — кот)
Альбо разгляд яблыка заканчваць словамі:
Яблыка — румянае, Чыстае, крамянае, У pace купалася, Сонцам выціралася. (А. Пысін)
Дзеці старэйшай групы паступова прывучаюцца глядзець на натуру, параўноўваць з ёй свой малюнак. Пачынаецца гэта з першых заняткаў па маляванню, калі натура змяшчаецца перад каляровым аркушам кардону, які мае такую ж форму, як і аркуш паперы для малявання, толькі крыху большых памераў. Пры разглядзе натуры звяртаецца ўвага на яе размяшчэнне, на тое, што знаходзіцца прадмет у цэнтры, па баках бачны каляровыя краі. Усё гэта дапамагае дашкольніку знайсці месца свайму малюнку на аркушы паперы, прыгожа яго размясціць; словам, прывучае змалку быць больш уважлівым да кампазіцыі.
Замацаваць тлумачэнне педагогам задання дапамагаюць пытанні, паўторны паказ малышом найбольш складаных дэталей, каменціраванне ім сваіх дзеянняў і працэсаў адлюстравання. Калі прадмет дзецям добра вядомы, замацоўваць тлумачэнне не трэба.
У працэсе працы дапамога выхавальніка патрэбна перш за ўсё тым малышам, хто замаруджваецца, або пачаў выконваць заданне не зусім правільна. У індывідуальнай рабоце з імі выкарыстоўваюцца тыя ж прыёмы навучання, што і ў сярэдняй групе. Аднак ёсць і адрозненне: ад дзяцей старэйшай групы патрабуецца больш самастойнасці і актыўнасці, умення бачыць вынікі сваёй работы і параўноўваць іх з нагляднасцю. Таму часцей педагогам даюцца ўказанні, парады, якія прымушаюць дашкольніка падумаць, успомніць знаёмае, параўнаць, зрабіць вывад, абаперціся на свой вопыт, набытыя веды.
У канцы заняткаў натура выкарыстоўваецца для параўнання з ёю дзіцячых работ. Дашкольнікам даецца
заданне: вызначыць, у якіх малюнках больш перададзена падабенства з прадметам, у якіх — больш памылак, даць парады па іх выпраўленню; параўнаць лепшыя малюнкі з горшымі, даць ацэнку сваёй работы; успомніць вершы, загадкі, песні, тэксты якіх можна выкарыстоўваць пры разглядзе і аналізе малюнкаў таварышаў.
Заняткі малявання па памяці карысна праводзіць па-рознаму:
Мастацкае слова дапамагае ярчэй ўявіць і замацаваць у дзіцячай памяці зрокавы вобраз прадмета, выкарыстоўваць вобразныя параўнанні, азначэнні, апісанні:
Як у хустачках Дзяўчынкі, Чырванеюць Дзве асінкі. На рабінках, Быццам кралі, Гэта — Ягады — каралі.
(А. Дзеружынскі)
Дзеці лепш адлюстроўваюць літаратурны вобраз, чым звычайны знаёмы прадмет. Выхавальнік загадвае загадку, а дзеці малююць адгадку:
Заўсёды, летам і зімой, Mae іголачкі са мной, Галінак у мяне багата. Я сустракаю з вамі свята.
(Малюецца ёлка)
Хвост — мятла, Чарніцы — вочы. Нібы золата, спіна, Непаседлівы звярочак... Намалюйце, хто яна...
(Малюецца вавёрка)
Альбо педагог прапануе дзецям намаляваць ілюстрацыі да верша А. Дзеружынскага «Пралеска»:
Прыгрэла сонейка
На ўзлеску, Птушыны спеў Чуваць здаля... Стаіць
I слухае пралеска, Як ціха Дыхае зямля.
Кожны раз на занятках выхавальнік клапоціцца аб развіцці ў дзяцей актыўнасці, самастойнасці, ініцыятывы, што садзейнічае творчаму выкананню імі заданняў.
Пасля тлумачэння задання педагог назірае за працай дзяцей. Калі хтосьці з іх адчувае цяжкасці ці дапускае памылку, выхавальніку неабходна дапамагчы ім: высветліць прычыну затрымкі, прапанаваць успомніць і ўявіць прадметы, падштурхоўвае ўяўленне адпаведнымі пытаннямі. Калі ж і гэта не дапамагае, то лепш тады паказаць ілюстрацыю ці цацку, дадаткова растлумачыць, выкарыстаць прыклад таварыша, параіць, як лепш маляваць ці паказаць на сваім аркушы паперы.
Аналізуючы малюнкі, падкрэсліць іх падабенства з прадметам. Выхавальнік зноў прыносіць дзецям цацку, якую малявалі; прапануе ўзяць малюнкі, калі гэта магчыма, на прагулку, знайсці прадмет, які малявалі, і параўнаць з ім адлюстраванае. Для такога параўнання лепш даваць дашкольнікам не свае малюнкі, а работы таварышаў.
Пры маляванні на тэмы мастацкіх твораў выхавальнік, аналізуючы дзіцячыя работы, напамінае малышам тэксты, вобразы. Дашкольнікі выбіраюць малюнкі, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць літаратурным тэкстам, тлумачаць свой выбар, адзначаюць сродкі выразнасці, якімі карысталіся іх таварышы.
Кожны раз на занятках па маляванню ў старэйшай
групе пажадана перавагу аддаваць гульнявым прыёмам, гэта павышае педагагічны эфект і стварае атмасферу больш трывалай зацікаўленасці да творчасці.
Сярод такіх прыёмаў можна адзначыць гульню ў паштальёна, калі дзецям прыносяць прыгожыя канверты, яны слухаюць тэксты пісьмаў ад розных адрасатаў. Напрыклад, ад дзяцей з другіх дзяржаў ці краін з просьбай намаляваць для іх прыгожыя дамы і вуліцы нашага горада, расліны, герояў беларускіх казак, партрэты лялек, саміх дзяцей з групы, каб з гэтых малюнкаў можна было больш даведацца пра Беларусь.
Эфектыўны таксама прыём «заказ на афармленне вітрын магазінаў». Дзеці з зацікаўленасцю малююць садавіну, гародніну, цацкі, кветкі, розныя прадметы. Плённа праходзяць заняткі і ў тых выпадках, калі педагог прапануе групе пагуляць у «Школу», «Майстэрню мастака», «архітэктараў», у «народных умельцаў». Задача тут заключаецца ў тым, каб стварыць умовы для правядзення гульні, выклікаць жаданне пагуляць, размеркаваць ролі і абавязкі кожнага дашкольніка, зацікавіць вынікамі працы.
Перад заняткамі дзеці могуць наведаць «выставачную залу», «музей», «фотаатэлье», якія абсталяваў выхавальнік з групай для разгляду аб’ектаў малявання і паглыблення ведаў малышоў. Гэта дае магчымасці ім больш дэталёва абследаваць экспанаты, дзяліцца меркаваннямі, уражаннямі. Выхавальнік з дапамогай пытанняў і сваіх заўваг дапамагае дзецям паўней і глыбей высвятляць і запамінаць характэрныя прыметы экспанатаў, размяшчэнне частак складаных прадметаў, неабходных сродкаў выразнасці, разумець настрой і характар герояў. Педагог «вядзе» дзяцей у свой музей і прапануе разам з імі адкрыць яшчэ адну выставачную залу з іх малюнкаў, а для гэтага раіць пастарацца і творча выканаць заданне на занятках. Пажадана, каб змест карцін і ілюстрацый «музея» пераклікаўся ці супадаў з тэмай заняткаў.
На працягу ўсяго працэсу малявання ў групе падтрымліваецца атмасфера гульні. Заключная частка заняткаў прадугледжвае такія гульнявыя прыёмы, як назначэнне педагогам або выбары дзецьмі «прыёмнай камісіі», «мастацкага савета» (у залежнасці ад абставін з ліку 5—6 чалавек), якія аналізуюць і ацэньваюць якасць малюнкаў сваіх таварышаў. Дашкольнікі могуць заўважыць якіясьці памылкі і хібы, але даць поўны
і вычарпальны аналіз яны пакуль што не могуць і ў рэшце рэшт не трэба гэтага ад іх патрабаваць, бо важней стварыць настрой задавальнення вынікамі сваёй працы, жаданне маляваць яшчэ. Адзначаныя «камісіяй» памылкі лепш даваць аўтарам выпраўляць адразу ж ці ў вольны ад заняткаў час, але ў любым выпадку выпраўленне іх абавязкова. Заканчваюцца заняткі абмеркаваннем, як дзеці справіліся са сваімі абавязкамі і ролямі ў гульні.
Пры падвядзенні вынікаў выхавальнік кожны раз улічвае індывідуальныя здольнасці дзяцей: большыя патрабаванні больш здольным малышам, а не засяроджваецца агульная ўвага на недахопах і памылках. Іх лепш прааналізаваць у індывідуальным парадку.
У «Праграме выхавання і навучання ў дзіцячым садзе» для старэйшай групы вызначаны задачы, на аснове якіх выхавальнік павінен фарміраваць у дзяцей здольнасці мастацка-вобразнага адлюстравання прадметаў і з’яў, выкарыстоўваючы пры гэтым колер, форму, кампазіцыю. Вучыць самастойна авалодваць тэхнічнымі навыкамі, выбіраць спосабы адлюстравання ў адпаведнасці з характарамі вобраза.
У гэтым узросце ў дашкольнікаў пашыраецца набор тэхнічных прыёмаў малявання алоўкамі і фарбамі. Поруч з каляровымі алоўкамі дзяцей вучаць выкарыстоўваць просты графічны аловак. Ен ужываецца для стварэння эскіза, контуру, у асноўным пры маляванні фарбамі, а таксама пры перадачы сюжэтных кампазіцый. У апошнім выпадку графітным алоўкам трэба абрысоўваць самае галоўнае, без дробных дэталей і частак, праводзіць лініі ўпэўнена, лёгка, толькі адзін раз. Напрыклад, пры абрысоўцы фігуры чалавека простым алоўкам трэба намеціць вышыню фігуры, авал галавы, размяшчэнне рук і ног; пры адлюстраванні дрэў лініямі вызначыць месца размяшчэння іх на аркушы паперы.
Важна навучыць дзяцей рэгуляваць сілу націску на аловак, што дазваляе перадаваць адценні колераў, атрымліваць лініі рознай інтэнсіўнасці. Удасканальваць і ўзбагачаць уменне змяняць напрамак руху ў адпаведнасці з формай прадмета, які трэба намаляваць.
Пры маляванні фарбамі педагог вучыць дзяцей праводзіць выгнутыя, хвалепадобныя лініі рознай шырыні, знаёміць з прыёмамі правядзення прамых ліній плазам, калі пэндзаль ставіцца на паперу і праводзіцца лінія,
роўная шырыні ворсу (табл. 16, малюнак 2).
Дзеці павінны навучыцца таніраваць паперу. Для гэтага выкарыстоўваецца акварэль і пэндзлі флейцы. На палітры падбіраецца колер, добра насычаным фарбай пэндзлем злева направа праводзіцца лінія плазам. Другую лінію трэба праводзіць пэндзлем, які злёгку памочаны ў вадзе. I так да той пары, пакуль не затаніруецца ўся паверхня аркуша. У выніку колер паперы перадае паступовы пераход ад болып цёмных да светлых тонаў адной і той жа фарбы (табл. 15, малюнак 4).
Прыёмы малявання акварэллю, змешванне колераў дзеці вывучаюць з цікавасцю, з задавальненнем затым выкарыстоўваюць у сваіх работах. Спачатку яны простым алоўкам робяць лёгкі накід контуру аб’екта, формы і лініі размяшчэння прадметаў на аркушы, затым зафарбоўваюць фон, лішнюю ваду з паверхні паперы збіраюць пэндзлем. He чакаючы, пакуль фарба высахне, па намечаных лініях робіцца малюнак. Выкарыстоўваць гэты прыём можна пры адлюстраванні пушыстых звяркоў, птушак, цацак, дажджлівага і туманнага надвор’я.
Ужо калі малююцца асеннія лісцікі, дрэвы, дзяцей можна пазнаёміць з прыёмам афарбоўкі прадметаў акварэллю праз змешванне колераў, уліванне адной фарбы ў другую. Спачатку выкарыстоўваюцца светлыя колеры, затым на мокры слой накладваюцца мазкі і кропкі іншых колераў, двух-трох болып яркіх. Атрымліваецца своеасаблівае прыгожае рознакаляровае адлюстраванне. Прывабна і дэкаратыўна выглядае вопратка казачных герояў, расфарбаваная такі.м чынам (табл. 31).
Спалучаючы разнастайныя матэрыялы ў маляванні, выкарыстоўваючы тэхнічныя прыёмы, дзеці перадаюць у сваіх работах розныя прадметы: расліны са свайго ўчастка, прыгожыя будынкі горада, крэйсер «Аўрора», помнік Перамогі, казачных герояў і іншае. Задача выхавальніка — здолець знайсці і паказаць дзецям найбольш простыя і зручныя для іх спосабы адлюстравання гэтых аб’ектаў (табл. 21—31).
I к в а р т а л
1, Тэма: «Першы букет».
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць букеты, перадаючы характэрныя прыметы кветак (напрыклад, касмеі) — форму пялёстак, лісцікі, іх колер. Пазнаё-
міць групу з прыёмамі карыстання простым алоўкам, акварэльнымі фарбамі і з іх асаблівасцямі (фарбы разбаўляюцца вадой, колер спрабуецца на палітры). Працягваць фарміраваць уменні дзяцей адказваць на пытанні і задаваць іх сваім таварышам, правільна будуючы сказы. Пры разглядзе карціны вызначаць сродкі выразнасці, якія выкарыстоўваюцца мастакамі. Вучыць спосабам работы з акварэллю: мачыць фарбы перад маляваннем, разбаўляць вадой да атрымання адпаведных адценняў, старанна прамываць пэндзлі. Замацаваць тэхніку малявання гуашшу.
Развіваць у дашкольнікаў здольнасць успрымаць сродкі выразнасці мастацкіх твораў, назіральнасць, цікавасць да наваколля.
Матэрыял: букеты з касмеі, слоічкі з вадой, пэндзлі, акварэль; фарба гуаш цёмна-чырвонага, ружовага, белага, жоўтага колераў, альбомныя аркушы паперы; сурвэткі; палітра; рэпрадукцыі карцін па тэме (В. Жолтак «Званочкі лясныя» і іншыя).
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі кветкі, збіралі букеты.
Методыка правядзення заняткаў
Разглядаюцца з групай рэпрадукцыі карцін. Высвятляецца, аб чым хацеў расказаць мастак. Як дзеці здагадаліся-аб гэтым? Дзякуючы чаму на кожнай карціне кветкі такія прыгожыя і выразна бачныя? Якія назвы можна даць гэтым карцінам? Ці здолеюць дзеці самі намаляваць букеты, кветкі для якіх яны напярэдадні збіралі? Што ім для гэтага трэба ведаць і ўмець?
Некалькі букетаў, па-рознаму складзеных, выстаўляюцца перад дзецьмі для разгляду. Яны ўспамінаюць, як збіралі кветкі і складалі самі букеты.
Выхавальнік паказвае, як зрабіць накід алоўкам і затаніраваць фон для свайго малюнка фарбай, папярэдне разводзячы на палітры. Фон зафарбоўваецца шырокім пэндзлем, праводзячы лініі плазам злева направа, раўнамерна пакрываючы імі ўвесь аркуш. Фон атрымаецца светлым, пяшчотным, праз які добра бачыцца накід алоўкам, і таму лёгка будзе маляваць фарбамі.
Дзеці робяць накід букета і зафарбоўваюць фон. Пры выкананні імі задання выхавальнік назірае за тэхнікай карыстання акварэллю: як разбаўляецца вадой
і наносіцца на паперы, каб аркуш заставаўся пасля афарбоўкі напаўсухім (лішнюю ваду збіраюць чыстым, прасушаным аб сурвэтку пэндзлем). Пакуль фарба прасохне, дашкольнікам прапануецца разгледзець кветкі, адзначыць іх пабудову, колер, вызначыць спосабы малявання пялёсткаў (падоўжаным мазком, добра аздобленым фарбай пэндзлем). Дзеці спачатку правяраюць, ці высахла фарба, затым пачынаюць маляваць. У час выканання работы педагог дапамагае малышам у падборы колераў, кампазіцыі. Тым, хто раней спраўляецца з заданнем, прапануецца ўпрыгожыць узорам вазу, дамаляваць лісточкі, кветкі.
У канцы разглядаюцца ўсе малюнкі. Прапануецца дзецям ацаніць работы сваіх таварышаў, адзначыць, чаму б яны хацелі самі навучыцца ў іх. Вылучаюцца найбольш цікавыя па каляровай гаме і па кампазіцыі. Параўноўваюцца малюнкі з жывымі букетамі, падкрэсліваецца падабенства намаляваных кветак і сапраўдных. Выбіраюцца самыя прыгожыя работы, з якіх будзе афармляцца выстаўка, куды запросяць усіх жадаючых: і дзяцей, і бацькоў, і работнікаў дзіцячага сада. 2. Тэма: «Дамы на нашай вуліцы».
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць шматпавярховыя дамы, падкрэсліваючы іх характэрныя прыметы: форму, колер, размяшчэнне вокнаў.
Працягваць вучыць маляваць каляровымі васковымі крэйдамі, замацоўваць тэхніку малявання акварэллю, прыгожа размяшчаць малюнак на аркушы паперы.
Развіваць зрокавую памяць, эстэтычны густ, уменне ацэньваць работы таварышаў.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі дамы на ілюстрацыях, карцінах; назіралі за дамамі на прагулках і экскурсіях, расказвалі аб сваіх дамах.
Матэрыял: акварэльныя фарбы, палітра, флейцы, каляровыя васковыя крэйды, альбомныя аркушы паперы.
Методыка правядзення заняткаў
Разам з групай успамінаюць назву вуліцы, на якой знаходзіцца дзіцячы сад. Высвятляецца, што ўпрыгожвае вуліцу. Звяртаецца ўвага на характэрныя прыметы дамоў: усе шматпавярховыя, прамавугольнай формы, з мноствам вокнаў, пад’ездаў, ёсць магазін, атэлье, цырульня на першым паверсе. Вокны ў дамах вялікія і
светлыя, балконы па-святочнаму ўпрыгожаны, дамы пафарбаваны светлымі, жыццярадаснымі колерамі.
Педагог выклікае каго-небудзь з групы, каб паказаў, як малююцца дамы. Удакладняе, што васковымі крэйдамі трэба маляваць акуратна, не націскаючы моцна на іх. Звяртае ўвагу дзяцей на выкарыстанне акварэлі для афарбоўкі палосак неба і зямлі. Паказвае, як гэта трэба рабіць пасля таго, як намалявалі будынкі.
Прапануе яшчэ раз уявіць дом, які дашкольнікі будуць маляваць, падумаць, як яго лепш размясціць, выбраць яго колер. Дзецям, якія хутка справяцца з работай, раіць намаляваць дрэвы, кусты, кветкі каля дома.
У канцы заняткаў, разглядаючы малюнкі, адзначаецца разнастайнасць дамоў, прыгажосць вуліцы, на якой узвышаюцца шматпавярховыя гмахі. Педагог прапануе дзецям паказаць тыя будынкі, якія адразу можна пазнаць. Падкрэсліваецца падабенства адлюстраванага і рэчаіснасці. Аналізуецца тэхніка афарбоўкі неба і зямлі акварэллю. Выхавальнік хваліць усіх дзяцей і прапануе ім вылучыць лепшыя работы, каб змясціць іх у альбом аб нашым горадзе. Астатнія наклеіць на палоску паперы і ўпрыгожыць імі куток для бацькоў у памяшканні для заняткаў.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць фруктовыя дрэвы, падкрэсліваць іх характэрныя прыметы: нізкія ствалы, развесістыя кроны; прыгожа размяшчаць іх на аркушы паперы. Перадаваць у малюнку простую перспектыву: на пярэднім плане дрэвы маляваць больш буйна, на заднім — больш дробна.
Працягваць вучыць маляваць акварэллю і гуашавай фарбай, замацаваць уменне маляваць паўсухім пэндзлем, старанна прамываць і сушыць ворс.
Развіваць назіральнасць, цікавасць да наваколля.
Матэрыял: фарба гуаш чырвоная і жоўтая, акварэль, палітра, слоічкі з вадой, сурвэткі, пэндзлі № 8, флейцы з жорсткім ворсам, альбомныя аркушы паперы, яблыкі і грушы ў вазе.
Папярэдняя работа: назіранне за фруктовымі дрэвамі, экскурсія ў сад, разгляд ілюстрацый, экскурсія ў магазін садавіны і гародніны, гутарка на тэму: «Што нам восень прынесла?».
Методыка правядзення заняткаў
Звярнуць увагу дзяцей на фрукты. Разгледзець іх, падкрэсліць форму, колер, прыгажосць і водар. Высветліць назвы дрэў, на якіх яны растуць. Прапанаваць намаляваць дрэвы, прыгожа размясціць іх на аркушы паперы. Успомніць асаблівасці фруктовага дрэва: нізкі ствол, развесістая крона. Выклікаць аднаго з дашкольнікаў, каб на дошцы намаляваў дрэва, якое размяшчаецца ў садзе бліжэй да гледача. Адзначыць адрозненне яго ад дрэў, што знаходзяцца далей у садзе. Асаблівую ўвагу звярнуць на маляванне лісця паўсухім пэндзлем з шырокім жорсткім ворсам. Напомніць, што для таго, каб малюнак атрымаўся прыгожым, адразу трэба намаляваць ствалы і галінкі, затым лісце і фрукты. Пры выкананні дзецьмі задання удакладніць, што можна дамаляваць палоску блакітнага неба, зялёную траву і жоўтыя яблыкі на ёй.
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць уражанні ад з’яў навакольнага жыцця, перадаваць адпаведную велічыню прадметаў, іх размяшчэнне.
Замацаваць уменне маляваць прадметы прамавугольнай формы, выкарыстоўваючы каляровыя васковыя крэйды. Вучыць дзяцей упэўнена праводзіць лініі, якія злучаюць зямлю і неба, ужываючы акварэльныя фарбы. Удасканальваць тэхніку малявання каляровымі васковымі крэйдамі і акварэллю.
Развіваць у дашкольнікаў назіральнасць, самастойнасць і эстэтычны густ.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, каляровыя крэйды, акварэль, слоічкі з вадой, сурвэткі, пэндзлі*
Папярэдняя работа: на прагулцы дзеці назіралі, як у дзіцячы сад прывозяць прадукты, разглядалі машыну і будынак дзіцячага сада, звярталі ўвагу на суадносіны памераў прадметаў, гулялі з цацачнымі машынкамі; дыдактычная гульня «Раскажы пра цацку», ролевая гульня «Магазін цацак».
Методыка правядзення заняткаў
Успомніць з дзецьмі, што яны елі раніцай на сняданак. Расказаць, што повар у сталовай прыгатуе смачны абед менавіта з тых прадуктаў, якія прывозяцца
ў дзіцячы сад на грузавіку. Удакладняюцца характэрныя прыметы грузавой машыны.
Педагог выклікае дашкольніка, каб паказваў спосабы малявання. Разам з гэтым высвятляецца размяшчэнне прадметаў на аркушы паперы і залежнасць іх велічыні ад аддаленасці ад пярэдняга плана малюнка. Прапануе падумаць малышам, дзе будзе стаяць машына, якія прадметы будуць знаходзіцца каля яе. Напамінае, што пасля таго, як яны зробяць малюнак, трэба афарбаваць палоску неба і зямлю акварэллю.
Пры аналізе вынікаў працы даецца агульная ацэнка выканання задання групай. Выхавальнік прапануе вызначыць, на якіх малюнках адразу можна пазнаць, што грузавік прывёз прадукты, назваць прыметы, параўнаць некалькі малюнкаў паміж сабой, звярнуць увагу на тэхніку малявання акварэллю.
Праграмны змест: фарміраваць у дзяцей уменне ўспрымаць змест і сродкі выразнасці карціны. Пазнаёміць іх з творчасцю вялікага рускага мастака I. I. Левітана.
Выклікаць жаданне перадаць у малюнку вобраз бярозы на аснове разгляду і ўспрыняцця вядомай карціны. Выхоўваць зацікаўленасць і захапленне творамі выяўленчага мастацтва, любоў да роднай прыроды.
Матэрыял: рэпрадукцыя карціны I. I. Левітана «Залатая восень», прайгравальнік, пласцінка з творам П. I. Чайкоўскага «Поры года», папера ў трэць альбомнага аркуша, каляровыя алоўкі, партрэт I. I. Левітана.
Папярэдняя работа: назіранні за асеннімі з’явамі прыроды, разгляд бяроз у парку і наваколлі, знаёмства з ілюстрацыямі на выбраную тэму.
Методыка правядзення заняткаў
Гучыць музыка П. I. Чайкоўскага «Поры года» — «Кастрычнік». У сугучнасць з музыкай педагог чытае дзецям вершы аб маляўнічых карцінах восені, ствараючы атмасферу эстэтычнага ўспрыняцця вобраза прыгажосці гэтай шматкаляровай пары. Затым удакладняючымі пытаннямі выхавальнік засяроджвае ўвагу дзяцей на карціне I. I. Левітана: «Якімі колерамі перадаў мастак асеннюю прыроду?» Дашкольнікі называюць колеры і паказваюць іх на карціне. Педагог
прапануе ім больш уважліва разглядваць карціну, уявіць, што яны могуць самі ўбачыць, калі апынуцца ў адзін момант на беразе ціхай рэчкі. Выслухоўваючы адказы дзяцей, ён параўноўвае залежнасць велічыні адлюстраваных прадметаў ад месца размяшчэння на карціне, знаёміць дзяцей з паняццем прасторавай перспектывы. Завастрыць назіральнасць малышоў дапамогуць такія пытанні:
— Па якіх прыметах можна пазнаць бярозы на карціне?
— Пакажыце бярозы, якія знаходзяцца бліжэй да нас, далей ад нас. Чым яны адрозніваюцца?
— Ці можна вызначыць стан надвор’я па карціне? Якім яно адлюстравана?
— Як бы вы назвалі гэту карціну?
— Так, гэта карціна называецца «Залатая восень», і намаляваў яе вялікі рускі мастак Ісак Ільіч Левітан. Ен стварыў шмат карцін. I ўсе яны аб прыродзе Расіі, такія ж выразныя, змястоўныя і цікавыя, як і гэта. Яны дапамагаюць людзям бачыць і ўсведамляць прыгажосць родных мясцін, багацце каляровай гамы, пяшчотнасць і сардэчнасць сюжэтаў. I. I. Левітана называюць мастаком-пейзажыстам. Карціны Левітана знаходзяцца ў лепшых выставачных залах і музеях краіны, куды прыходзяць тысячы людзей, каб палюбавацца імі.
Гучыць музыка П. I. Чайкоўскага.
Выхавальнік раіць дзецям закрыць вочы і ўявіць, што яны знаходзяцца ў адным з куточкаў прыгожай асенняй пары, адлюстраванага на карціне. Выбраць найбольш стройную залацістую бярозку, палюбавацца ёю: якая яна беластвольная, нібы ў светлай сукенцы дзяўчынка, якія мяккія, ласкавыя галінкі, абсыпаныя золатам лісця. Затым прапануе адкрыць вочы, ператварыцца ў мастакоў-пейзажыстаў і намаляваць сваю бярозку.
Дзеці малююць. Пры аналізе вынікаў працы сумесна разглядаюцца бярозкі, звяртаецца ўвага на тэхніку выканання малюнка. Педагог хваліць малышоў за старанне, за самастойнасць творчасці, падкрэслівае індывідуальны пошук, спалучэнне колераў, сюжэт малюнка. Затым сумесна разглядаюць партрэт I. I. Левітана.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць вожыка, перадаючы яго характэрныя прыметы: авальнае тулава, выцягнутая мордачка, кароткія ножкі, увесь пакрыты
іголкамі. Працягваць вучыць адлюстроўваць уражанні ад з’яў прыроды ў розныя поры года, перадаваць простую перспектыву: на пярэднім плане адлюстроўваць прадметы больш буйна, на заднім —драбней.
Замацаваць тэхніку малявання акварэллю, гуашавай фарбай.
Развіваць назіральнасць, эстэтычны густ, творчае ўяўленне малышоў.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, акварэль, палітра, слоічкі з вадой, цацачны вожык.
Папярэдняя работа: дзеці назіралі за вожыкам у жывым кутку, разглядалі ілюстрацыі ў кнігах, былі на экскурсіі ў парку.
Методыка правядзення заняткаў
Разам успамінаюць, якія дрэвы растуць у лесе, як яны мяняюцца з надыходам восені. Педагог прапануе групе намаляваць лес, куды хтосьці загадкавы выйшаў на прагулку. А каб даведацца — хто, трэба адгадаць загадку:
Гэта ж трэба — На сцяжынцы Шпількі, штык, Іголкі, шыльцы, У клубку калючы дрот, Як узмацаваны дзот.
Высвятляецца, ці зразумелі дзеці заданне. Прапануецца ўспомніць характэрныя прыметы вожыка і намаляваць яго. Педагог выклікае аднаго дашкольніка для паказу, як маляваць вожыка. Удакладняе, што іголкі малююцца канцом паўсухога пэндзля. Абмяркоўваецца і размяшчэнне вожыка на аркушы паперы. Хто хоча паказаць вожыка блізка, у цэнтры аркуша — малюе вялікага, далей у лесе — меншага. Напамінае дзецям, што ў лесе можна намаляваць розныя дрэвы і кусты як па памерах, так і па колерах і відах.
У індывідуальнай рабоце звяртаецца ўвага малышоў на тое, што вожык можа несці ў сваю норку лісце, грыбы, лясныя яблыкі на вострых іголачках. Па дарозе ён можа сустрэцца з кім-небудзь з лясных жыхароў і суседзяў. Усё гэта можа дапоўніць малюнак, узбагаціць яго змест.
У канцы разглядаюцца ўсе работы. Звяртаецца ўва-
га на перадаЧу характэрных прымет асенняга лесу ў малюнках. Прапануецца дзецям знайсці вожыкаў з найбольш вялікімі калючкамі, вожыкаў, аб якіх можна было сказаць, што яны рыхтуюцца да зімы, выйшлі ў лес у пошуках харчовых прыпасаў.
Даецца заданне знайсці самы цікавы малюнак, на аснове якога можна скласці невялікае апавяданне. У канцы заняткаў пахваліць усіх за падбор колераў, кампазіцыю малюнка і тэхніку адлюстравання. Самае цікавае апавяданне запісваецца і разам з малюнкамі ўкладаецца ў кніжачку.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць крэйсер «Аўрора», перадаваць абрысы форм, самастойна змешваць фарбы гуаш і акварэль да атрымання патрэбных адценняў і колераў.
Замацаваць тэхніку малявання акварэллю і гуашавымі фарбамі.
Развіваць эстэтычны густ, выхоўваць культуру зносін, падтрымліваць творчасць дзяцей.
Матэрыял: віншавальныя паштоўкі з адлюстраваннем крэйсера «Аўрора», альбомныя аркушы паперы, складзеныя напалам, фарба гуаш белая і чырвоная, акварэль, пэндзлі, слоічкі з вадой, сурвэткі, палітра, дыяпраектар з дыяпазітывамі.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі віншавальныя паштоўкі, ілюстрацыі; вучылі вершы, песні аб Беларусі.
Методыка правядзення заняткаў
Высветліць з групай, да якога свята рыхтуецца горад, як рыхтуюцца да свята ў дзіцячым садзе. Прапанаваць дашкольнікам намаляваць запрашальную паштоўку на ранішнік у дзіцячы сад для сваіх блізкіх. Разгледзець святочныя паштоўкі. Дзеці запрашаюцца ў кіназалу, каб паглядзець крэйсер «Аўрора». Звяртаецца ўвага на яго характэрныя прыметы, высвятляецца ў дзяцей паслядоўнасць адлюстравання крэйсера. Выхавальнік паказвае, як атрымаць фарбу шэрага колеру: у белую гуаш крыху даліць чорнай акварэлі.
Дашкольнікам, якія хутчэй выканаюць заданне, прапануецца запоўніць малюнак на паштоўцы сцяжкамі, кветкамі, салютам.
Разглядаючы дзіцячыя работы, адзначыць, што ўсе яны адлюстроўваюць тэму свята Кастрычніка. Разам з групай высвятляецца, якія паштоўкі будзе прыемна атрымаць адрасатам і чаму, якую паштоўку яны хацелі б падараваць сваёй маці, бабулі, выхавальнікам.
У канцы заняткаў педагог хваліць дзяцей за добрыя вынікі, раіць ім перадаць паштоўкі сваім родным і не забыцца запрасіць да сябе на святочны ранішнік.
Праграмны змест: вучыць дзяцей калектыўна маляваць святочную вуліцу, замацаваць уменне адлюстроўваць шматпавярховыя дамы, перадаючы іх характэрныя прыметы.
Удасканальваць тэхніку малявання фарбамі, уменне ўпэўнена праводзіць лініі рознай шырыні, працягваць вучыць карыстацца палітрай для атрымання розных колераў і адценняў.
Развіваць памяць, уяўленне, пачуццё радасці і задаволенасці ад калектыўнай працы.
Матэрыял: карціна вуліцы горада, аркушы паперы (30 X 100 см і больш — у залежнасці ад даўжыні радоў рабочых месцаў для дзяцей); фарба гуаш белая; акварэль, палітра, слоічкі з вадой, пэндзлі, сурвэткі.
Папярэдняя работа: на прагулцы дзеці назіралі за падрыхтоўкай горада да свята, разгляд ілюстрацый, дзіцячых малюнкаў, паштовак, упрыгожаных перад святам будынкаў.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае каля сябе дашкольнікаў, звяртае іх увагу на незвычайнае абсталяванне рабочых месцаў, паказвае доўгія аркушы паперы для калектыўнай працы. Высвятляецца, у чым будзе адрозненне гэтага задання ад папярэдніх. Паведамляе тэму, прапануе кожнаму малышу намаляваць такі будынак на вуліцы, які больш яму падабаецца, і ўпрыгожыць яго да свята. Падказвае, што можна намаляваць, акрамя будынкаў. Удакладняе, які колер маюць дамы, як атрымаць светлую прыгожую фа'рбу для свайго будынка (можна ў белую гуаш дабавіць акварэль неабходнага колеру).
Пры назіранні за выкананнем работы напомніць, што ля будынкаў могуць расці дрэвы, па вуліцах — рухацца машыны, па тратуарах—людзі.
У канцы заняткаў вывешваюцца ўсе работы і педагог прапануе «прайсці» па святочна ўбраных вуліцах, разгледзець дамы, звярнуць увагу на перадачу характэрных прымет, святочнага ўбранства вуліцы. Выхавальнік хваліць дзяцей за ярка ўпрыгожаныя бульвары, за разнастайнасць дамоў — таму і атрымаўся вялікі мікрараён з мноствам новых вуліц, упрыгожаных па-святочнаму. Прапануецца даць назвы новым вуліцам горада. Адзначаюцца сродкі выразнасці, дзякуючы якім атрымаліся такія яркія і вялікія малюнкі.
Закончыць заняткі вершаванымі радкамі В. Вярбы:
Ляцяць над нашай вуліцай Чароды галубоў,
I нават сонца жмурыцца Ад чырвані сцягоў.
Мы ўсе ідзём на свята На плошчу, на парад. Трымаем разам з татам Галінак цэлы сад.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць цацку з натуры, выразна перадаваць абрысы форм, адносную велічыню і размяшчэнне частак.
Працягваць вучыць дашкольнікаў маляваць алоўкамі, раўнамерна праводзіць штрыхі, не націскаючы моцна на аловак, злучаць на гарызонце лініі зямлі і неба.
Развіваць назіральнасць, увагу, акуратнасць.
Матэрыял: цацачны самазвал, наборы каляровых алоўкаў, папера ў палову альбомнага аркуша.
Папярэдняя работа: назіранні за рухам транспарту, гульня «Раскажы пра цацку», разгляд ілюстрацый.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае вершаваныя радкі:
Асілак небывалы
Дарогаю імчыцца.
Асілка — самазвала Чакае будаўніцтва. (I. Муравейка)
Высвятляе ў дзяцей, аб якім самазвале гаворыцца ў вершы, чаму яго чакаюць будаўнікі. Разгледзець
цацку, вызначыць паслядоўнасць адлюстравання, для чаго выклікаць аднаго з дашкольнікаў, каб паказаў астатнім. Педагог паказвае, як заштрыхаваць акуратна і прыгожа малюнак, намаляваць і зафарбаваць палоскі неба і зямлі, злёгку націскаючы на аловак, неадрыўным рухам уперад-назад.
Пры назіранні за работай малышоў тым, хто хутчэй спраўляецца, выхавальнік прапануе намаляваць яшчэ адзін маленькі самазвал, які знаходзіцца далёка ад гледачоў, на заднім плане малюнка. А таксама дамаляваць расліны, сонейка, шафёра машыны, груз, які перавозіцца.
Незадоўга да канца заняткаў разам з дзецьмі разглядае ўсе малюнкі, параўноўвае іх з цацкай, звяртае ўвагу на перадачу характэрных прымет: вялікае кузава, кабіна з вокнамі, колы. Педагог хваліць дашкольнікаў за перадачу падабенства з цацкай, за самастойнасць у выбары колераў і кампазіцыі малюнка.
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць у малюнку працу дарослых, перадаючы адносную велічыню прадметаў і іх размяшчэнне на аркушы паперы.
Замацаваць уменне маляваць каляровымі алоўкамі, афарбоўваць лёгкімі раўнамернымі рухамі ў адным напрамку.
Выклікаць цікавасць дзяцей да прафесіі будаўніка. Выхоўваць уменне аналізаваць работы таварышаў.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, наборы каляровых алоўкаў ці каляровых васковых крэйдаў.
Папярэдняя работа: экскурсія на будоўлю, назіранні за будаўніцтвам дома, разгляд карцін, ілюстрацый.
Методыка правядзення заняткаў
Мэтазгодна пачаць заняткі з вершаў або апавядання пра будаўніцтва і будаўнікоў, пра тых, хто дапамагае ім; пра машыны, якія выкарыстоўваюцца на перавозках будаўнічых матэрыялаў, і людзей; пра тэхніку, якая працуе на новабудоўлях.
Педагог зачытвае ўрыўкі з верша ЯКрупенькі «Хто нам дом пабудаваў»:
Многа ёсць мікрараёнаў, Але самы лепшы той, Дзе на вуліцы Зялёнай Вырас дом высотны мой.
...Экскаватар зухаваты Hi хвілінкі не стаяў — Емістым каўшом-лапатай Ен зямлю капаў, хапаў, Нагружаў грузавікі — Рупны працаўнік такі!
Экскаватар скончыў працу — За падмурак трэба брацца, Кожнаму вядома: Ен — аснова дома.
Есць падмурак!
Значыць, крану Трэба працаваць Старанна.
Ен стралою Сцены-блокі Узнімае пад аблокі. За сцяной Расце сцяна, Нібы тут яна здаўна.
Палаюць іскры ярка — Ідзе электразварка.
I прыгожы светлы гмах Вырастае на вачах.
Затым выхавальнік паведамляе тэму. Высвятляе ў дзяцей, што можна намаляваць, з чаго пачынаць, у якім парадку размясціць прадметы на аркушы. Напамінае аб прыёмах афарбоўкі аб’ектаў. Пры кантролі за выкананнем задання асаблівую ўвагу звярнуць на перадачу суадносін памераў прадметаў, адлюстравання надвор’я праз падбор фарбаў.
Падводзячы вынікі, педагог адзначае, якая вялікая новабудоўля адлюстравана дзецьмі — будуецца цэлы мікрараён. Дзецям прапанаваць па малюнках вызначыць пачатак, сярэдзіну і канец будаўніцтва. Засяродзіць увагу дашкольнікаў на кампазіцыі, размяшчэнні прадметаў і суадносінах іх памераў, параўнаць малюнкі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць уражанні аб восені, самастойна будаваць кампазіцыю і вызначаць змест малюнка.
Упэўнена выкарыстоўваць набытыя тэхнічныя ўменні малявання алоўкамі або фарбамі.
Развіваць уяўленне, творчасць, уменне слухаць і разумець музыку.
Матэрыял: каляровыя алоўкі і фарбы, альбомныя аркушы паперы, прайгравальнік, пласцінкі з творам П. I. Чайкоўскага «Поры года» (Лістапад).
Папярэдняя работа: дзеці пастаянна назіралі за зменамі ў прыродзе, разглядалі ілюстрацыі, вучылі вершы і песні пра восень.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік звяртае ўвагу дашкольнікаў на незвычайнасць заняткаў, прапануе паслухаць музыку, уявіць тое, што яны будуць маляваць. Пасля праслухоўвання музычнага твора высвятляе ў дзяцей, ці спадабалася ім музыка, які яе характар (вясёлы ці задуменны), якія карцінкі яны будуць маляваць (апытанне 5—6 чалавек). Падказвае змест малюнка, размяшчэнне аб’ектаў. Удакладняе, што матэрыялы выкарыстоўваюцца па выбару саміх дзяцей. Засяроджвае ўвагу на якасці адлюстравання, выкарыстанні фарбаў асенняга каларыту.
Пры разглядзе дзіцячых работ звяртаецца ўвага на змест, перадачу ў малюнках музычнай танальнасці, у чым праяўляецца іх сугучнасць. Спытаць, якую пару года намалявалі дзеці. Якія выкарыстоўвалі колеры для перадачы фарбаў позняй восені? Успомніць вершы пра восень. Прапанаваць 2—3 дашкольнікам выбраць малюнкі, якія можна змясціць у кніжку з гэтымі вершамі, папрасіць падрабязна расказаць, што на іх намалявана.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць медзведзяня — цацку з натуры, падкрэсліваючы характэрныя асаблівасці яго (вялікая круглая галава, тулава з тоўстымі лапамі, якое пакрыта пушыстай поўсцю).
Працягваць вучыць маляваць фарбамі, удасканальваць тэхніку малявання паўсухім пэндзлем.
Развіваць назіральнасць, уменне калектыўна працаваць, ацэньваць работы свае і таварышаў.
Матэрыял: акварэльныя фарбы, гуаш белая, слоічкі
з вадой, палітра, падстаўка для пэндзляў, флейцы № 8—10.
Папярэдняя работа: разгляд цацак, сюжэтна-ролевая гульня «Магазін цацак».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае каля сябе дзяцей, паказвае пасылку, якую прынёс паштальён. Распакоўвае, дастае адтуль цацачнае медзведзяня, прапануе дашкольнікам уважліва разгледзець яго. Дастае з пасылкі пісьмо і чытае яго групе:
«Дарагія рабяты!
Пасылаем вам нашага любімца — медзведзяня Таптыжку. Просім намаляваць яго партрэт і прыслаць да нас на выставу, у дзіцячы сад «Сонейка».
Поспехаў вам у працы!»
Педагог знаёміць групу з Таптыжкам, затым звяртаецца з пытаннямі:
— Ці спадабаўся вам, дзеці, Таптыжка?
— Калі так, то чым?
— Мне ён спадабаўся, таму што смешны, вялікагаловы, пушысты, мабыць, мае добры, незласлівы, гарэзлівы характар, з ім нам будзе весела і цікава.
Далей высвятляецца з дзецьмі паслядоўнасць адлюстравання медзведзяняці. Выхавальнік паказвае, як маляваць і перадаваць характэрныя прыметы: тулава на кароткіх тоўстых лапах, галава вялікая, але крыху меншая за тулава, на галаве маленькія паўкруглыя вушкі, на грудзях белая пушыстая поўсць, а сам увесь Таптыжка карычневы. Выклікае аднаго з дашкольнікаў і прапануе паказаць, як трэба правільна расфарбоўваць цацку паўсухім пэндзлем, каб атрымалася пушыстае медзведзяня. Тым, хто хутчэй тэрміну справіўся з заданнем, педагог раіць дамаляваць гуашавымі фарбамі яркі бант з каляровай стужкі, зафарбаваць фон, каб партрэт атрымаўся больш прыгожым.
Пры аналізе вынікаў працы разглядаюцца ўсе малюнкі. Сумесна вызначаецца, на якіх малюнках адразу можна пазнаць Таптыжку, па якіх прыметах. Педагог хваліць групу за добрыя вынікі і прапануе сабраць усе малюнкі і адаслаць малышам у дзіцячы сад «Сонейка». Сумесна складаецца тэкст пісьма.
II квартал
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць характэрныя прыметы будынкаў, дрэў, падкрэсліць адрозненні ў прапорцыях прадметаў. Замацоўваць уменне размяшчаць аб’екты на ўсім аркушы; маляваць васковымі крэйдамі, фарбамі; тэхніку правядзення пэндзлем прамых ліній плазам, упэўнена праводзіць лініі ў розных напрамках; ставіць акуратна кропкі фарбай, атрымліваць на палітры патрэбныя колеры. Развіваць назіральнасць, любоў да роднага горада.
Матэрыял: ілюстрацыі будынкаў і вуліц Мінска (не менш за дзве), графітны аловак, фарба белая гуашавая, акварэль, альбомныя аркушы паперы, палітра, пэндзлі № 8—10, флейцы, падстаўкі, сурвэткі, слоікі з вадой, васковыя крэйды.
Папярэдняя работа: дзеці назіралі за снегападам, разглядалі будынкі, дрэвы ў час экскурсій, на прагулках, глядзелі паштоўкі і дзіцячыя малюнкі.
Методыка правядзення заняткаў
Успомніць з групай назіранні за першым снегападам. Папрасіць расказаць дзяцей аб сваіх уражаннях. Прапанаваць намаляваць першы снег у горадзе. Удакладніць змест малюнка. Спытаць у дашкольнікаў, якія бываюць дамы, якія дрэвы растуць каля іх, якія спосабы іх адлюстравання. Звярнуць увагу на перадачу прапорцый аб’ектаў на малюнках. Прапанаваць будынкі і дрэвы намаляваць васковымі крэйдамі, затаніраваць палоску неба блакітным колерам, снег маляваць гуашавай фарбай.
У канцы разглядаюцца ўсе малюнкі, выбіраюцца найбольш цікавыя, падкрэсліваецца іх разнастайнасць, асаблівая ўвага звяртаецца на перадачу прапорцый. Параўноўваюцца лепшыя і менш удалыя малюнкі, выказваюцца парады, як выправіць недахопы.
Для стварэння адпаведнага настрою заняткі можна закончыць вершам Янкі Журбы «Першыя 'сняжынкі:
Лётаюць, сыплюцца Зоркі-сняжынкі — Белыя, лёгкія, Быццам пушынкі.
6 Л. В. Кірыльчык
161
Роўна так сцелюцца У вёсцы і ў полі, Круцяцца, кружацца Ціха, паволі.
Лётаюць, сыплюцца Снежныя зоркі... Будзем на саначках Ездзіць мы з горкі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць казачны персанаж, перадаваць выразнасць вобраза, характэрныя прыметы лісы: хітрая доўгая мордачка, вострыя вушкі, пушысты доўгі хвост. Прыгожа размяшчаць малюнак на аркушы, самастойна дамалёўваць дэталі адзення. Пазнаёміць іх з тэхнікай малявання «пасырому» — па недасохшай фарбе накладваць новы ўзор. Замацаваць уменне рабіць накід алоўкам, карыстацца акварэллю, атрымліваць на палітры розныя колеры і адценні, маляваць паўсухім пэндзлем, "тіры афарбоўцы прадметаў карыстацца змешваннем фарбаў розных колераў. Развіваць у дашкольнікаў уяўленне, эстэтычны густ, уменне ацэньваць работы свае і таварышаў.
Матэрыял: ілюстрацыі ЯРачава да рускіх народных казак, графічны аловак, альбомныя аркушы паперы, пэндзлі № 8—10, флейцы, акварэль, белая гуашавая фарба, палітра, сурвэткі, слоічкі з вадой.
Папярэдняя работа: дзеці пераказваюць беларускую народную казку «Лісіца-хітрыца», разглядаюць ілюстрацыі да казак.
Методыка правядзення заняткаў
Прапанаваць перад заняткамі разгледзець ілюстрацыі да казак, звярнуць увагу дзяцей на перадачу характэрных прымет герояў, іх казачнасць, дэкаратыўнасць, на кампазіцыю малюнкаў. Высветліць сумесна, чым адрозніваюцца казачныя звяркі ад сапраўдных, якія казачныя персанажы найчасцей у казках сустракаліся і якія з іх найбольш падабаюцца.
Выхавальнік прапануе групе намаляваць лісіцухітрыцу з беларускай народнай казкі. Вызначае разам з дашкольнікамі, у якім адзенні можна яе намаляваць (прапануюцца сукенка, сарафан, спадніца з пярэдні-
кам). Паказваюцца спосабы адлюстравання. Педагог выклікае аднаго з малышоў, каб зрабіў накід малюнка алоўкам і зафарбаваў галаву і хвост паўсухім пэндзлем. Дэталі адзення прапануецца намаляваць і ўпрыгожыць кожнаму самастойна.
У канцы заняткаў разглядаюцца ўсе малюнкі. Педагог прапануе дзецям расказаць, дзякуючы чаму на іх малюнках лісіца атрымалася казачнай. Раіць вылучыць найлепшыя работы, якія можна будзе змясціць у кніжачку з казкай. Хваліць малышоў за добрыя вынікі, адзначае сродкі выразнасці, якія яны ўжывалі, яркасць, дэкаратыўнасць і маляўнічасць іх работ.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць нескладаныя рухі чалавечай фігуры, дасягаць выразнасці вобраза.
Працягваць вучыць маляваць васковымі крэйдамі, акуратна афарбоўваць прадмет у межах контуру, раўнамерна праводзячы прамыя лініі, не адрываючы рукі ад паверхні аркуша паперы. Развіваць у дашкольнікаў назіральнасць, уменне ацэньваць свае работы.
Матэрыял: казачны Пятрушка, альбомныя аркушы паперы, васковыя крэйды.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі ілюстрацыі ў кніжках, цацачнага Пятрушку, назіралі, як танцуюць дзеці.
Методыка правядзення заняткаў
Сумесна разглядаецца цацка — Пятрушка, звяртаецца ўвага групы на характэрныя рухі казачнага героя: ногі пастаўлены на шырыні плеч, рукі разведзены ў бакі. Выхавальнік прапануе намаляваць Пятрушку, які танцуе. Выклікае аднаго з дашкольнікаў, каб паказаў, як маляваць галаву, тулава, ногі. Педагог сам паказвае магчымыя варыянты рухаў Пятрушкі: рукі, паднятыя ўверх, разведзеныя ў бакі, на поясе.
Пры аналізе вынікаў дзецям прапануецца ўважліва разгледзець свае малюнкі і тыя з іх, дзе Пятрушкі атрымаліся вясёлымі, рухавымі і жвавымі ў танцах, прынесці і палажыць на стол выхавальніка. Правяраецца, ці правільна выканалі заданне. Педагог хваліць дзяцей за ўдалае адлюстраванне фігуры ў руху, за самастойную творчасць. Раіць з малюнкаў скласці карагод Пятрушак і ўпрыгожыць ім лялечны куток да навагодняга свята.
Замацаваць уменне рабіць накіды графітным алоўкам, маляваць фарбамі, афарбоўваць асобныя дэталі паўсухім пэндзлем, змешваць фарбы для атрымання новага колеру, практыкаваць дзяцей у маляванні розных завіткоў.
Выхоўваць увагу, эстэтычны густ, уменне. ацэньваць работы таварышаў.
Матэрыял: альбомныя . аркушы паперы, акварэль, белая гуашавая фарба, пэндзлі № 8—10, флейцы, палітра, сурвэткі, слоічкі з вадой, падстаўкі, цацачны Дзед Мароз.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі віншавальныя навагоднія паштоўкі, складалі невялічкія апавяданні аб іх, хадзілі на экскурсію ў магазін «Цацкі», разглядалі ілюстрацыі, дзіцячыя малюнкі на выбраную тэму.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае верш М. Лужаніна:
Ен сінім інеем аброс, Ен — над марозамі мароз. А з выгляду — румяны дзед. I хоць халаднаваты сам, Але гарачы шле прывет I падарункі носіць сам Па хатах і па школах Да навагодніх ёлак.
Нашто імя яго казаць?
Вы так павінны адказаць.
Высвятляецца сумесна з групай, пра каго верш. Педагог паведамляе тэму задання, разглядае цацку. Замацоўвае паслядоўнасць малявання: спачатку зрабіць лёгкі накід графітным алоўкам, затым маляваць ружовай фарбай твар, шапку, шубу. Паказвае, як малюецца твар, засяроджвае ўвагу дзяцей на маляванні завіткоў рознай велічыні барады і вусоў. Удакладняе суадносіны прапорцый прадметаў і размяшчэнне на аркушы фігу-
ры Дзеда Мароза, падбор яркіх фарбаў, характар рухаў казачнага героя.
У індывідуальнай рабоце з тымі дзецьмі, хто хутчэй намаляваў Дзеда Мароза, педагог прапануе дамаляваць дарогу, па якой ідзе казачны герой, лес, будынкі, навагоднія ёлкі.
Разам з дашкольнікамі ў канцы заняткаў разгледзець усе работы. Звярнуць увагу на перадачу характару вобраза. Прапанаваць дашкольнікам параўнаць малюнкі сваіх таварышаў з цацачным Дзедам Марозам. Лепшыя работы вылучыць на выставу.
Праграмны змест: дзеці самастойна прыдумваюць тэму для свайго малюнка, перадаюць характэрныя прыметы прадмета і прапорцыі яго частак.
Выкарыстоўваць знаёмыя тэхнічныя прыёмы, выбіраючы матэрыял для адлюстравання. Развіваць у дзяцей зрокавую памяць, уяўленне, эстэтычны густ, цікавасць да работ таварышаў.
Матэрыял: фарбы, пэндзлі, каляровыя алоўкі, васковыя крэйды, альбомныя аркушы паперы, сурвэткі, палітра, слоічкі з вадой.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі ілюстрацыі, вучылі вершы, песні да навагодняга свята, знаёміліся з рознымі цацкамі-звяркамі, Дзедам Марозам, Снягурачкай, гулялі ў дыдактычную гульню «Магазін цацак».
Методыка правядзення заняткаў
Пачаць зан'яткі пажадана вершаванымі радкамі:
Запаліся ёлка Рознымі агнямі, Засвяціся ярка Колерам вясёлкі, Будзеш весяліцца Ты сягоння з намі, Хай паскачуць дзеці Ля зялёнай ёлкі!
(П. Граніт)
Затым разам з дзецьмі высвятляецца, пра якое свята ідзе гаворка ў вершы. Напомніць дашкольнікам, як праходзіў ранішнік, хто з гасцей прыйшоў да іх. Прапанаваць ім намаляваць таго, каго вельмі хацелі б
запрасіць на свята навагодняй ёлкі. Спытаць 5—6 чалавек з групы, каго яны будуць маляваць. Педагог прапануе ўсім дзецям падумаць, з чаго трэба пачынаць маляваць, як лепш размясціць на аркушы паперы аб’екты і намаляваць так, каб усе пазналі госця.
Пры кантролі за выкананнем задання тым з дашкольнікаў, хто справіўся раней тэрміну, педагог раіць дамаляваць, з кім прыйдзе госць, што прынясе з сабой, якое вясёлае свята.
Аналізуючы вынікі заняткаў, разглядаюцца сумесна ўсе малюнкі. Педагог прапануе дашкольнікам даць назвы работам сваіх таварышаў, расказаць, па якіх прыметах пазналі гасцей. Найбольш цікавыя малюнкі раіць сабраць і аформіць з іх альбом «Нашы госці». 6. Тэма: «Што табе найбольш спадабалася і запомнілася на навагоднім ранішніку».
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць уражанні ад навагодняга свята, прыдумаць змест для свайго малюнка, падкрэсліваючы адрозненні ў велічыні і прапорцыях прадметаў. Самастойна выбіраць матэрыял для малявання, упэўнена выкарыстоўваць набытыя тэхнічныя ўменні.
Развіваць у дзяцей зрокавую памяць, увагу, цікавасць да работ таварышаў.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, каляровыя алоўкі, васковыя крэйды, акварэль, гуаш, пэндзлі № 8—10, флейцы з падстаўкамі, палітра.
Папярэдняя работа: правядзенне навагодняга ранішніка, гутарка пра свята, разгляд ілюстрацый, навагодніх паштовак.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прапануе групе ўспомніць свята навагодняй ёлкі ў дзіцячым садзе. Высвятляе, што найбольш спадабалася і запомнілася там. Дае заданне перадаць свае ўражанні на аркушах паперы. Звяртае ўвагу дашкольнікаў на неабходнасць перадаваць суадносіны прадметаў, на іх размяшчэнне на аркушы.
Пры аналізе вынікаў працы педагог просіць дзяцей расказаць аб найболып цікавых работах, скласці невялікае апавяданне аб тым, хто прыйшоў на свята, чым займаліся госці на ранішніку.
Разглядаюцца ўсе работы. Выхавальнік хваліць дзяцей за цікавы змест, разнастайнасць малюнкаў. Прапануе ўспомніць і расказаць навагоднія вершы,
якія найбольш падабаюцца дзецям, або сам чытае верш Янкі Журбы «Дзед Мароз»:
У вопратцы белай, Шырокай, даўгой, 3 вялікай пушыстай Мятлой-барадой Прыйшоў к нам здалёку Дзядуля Мароз, Завеі і холад 3 сабою прынёс.
У бель апранае Ен дрэвы, кусты, На рэчках, азёрах Будуе масты.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць у малюнку прыгажосць зімовай прыроды, падкрэсліваць характэрныя прыметы бярозы, прыгожа размяшчаючы малюнак на аркушы паперы.
Практыкаваць дашкольнікаў у маляванні кончыкам пэндзля. Удасканальваць тэхніку малявання фарбамі. Выхоўваць у іх эстэтычны густ, цікавасць да наваколля.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, акварэль, белая гуашавая фарба, пэндзлі № 8—10, флейцы з падстаўкамі для іх, палітра, сурвэткі, слоічкі з вадой.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі карціны У. Грабара «Лютаўскі блакіт», «Зімні пейзаж», назіралі за бярозкамі ў парку.
Методыка правядзення заняткаў
Белая бяроза Пад маім акном Снегам апранулася, Нібы серабром.
(С. Ясенін)
На аснове прачытанага верша вызначаецца змест работы. Педагог просіць дзяцей прадоўжыць расказ пра знешні выгляд бярозы: якімі пяшчотнымі і вобразнымі словамі можна назваць бярозу, якога колеру ў яе ствол, галінкі, чым яны адрозніваюцца ад іншых дрэў.
Выклікае аднаго з дашкольнікаў, каб паказаў спачатку, як фарбаваць неба шырокім пэндзлем, затым намаляваць ствол. Паказваюцца спосабы адлюстра-
вання галінак і прапануецца дзецям намаляваць іх так, каб можна было расказаць аб малюнках словамі прачытанага верша.
У канцы заняткаў дзецям прапануецца разгледзець і вылучыць тыя работы, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць вобразным словам верша. Высветліць у малышоў, чаму яны выбралі менавіта гэтыя малюнкі. Сабраць малюнкі, якія можна змясціць у кнігу. Параўнаць некалькі малюнкаў паміж сабой. Звярнуць увагу дзяцей на падабенства і адрозненне работ.
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць сюжэты, узятыя з вершаў, перадаваць характэрныя прыметы і адрозненні ў велічыні і колерах пеўняў і курэй. Працягваць вучыць дашкольнікаў маляваць каляровымі васковымі крэйдамі, размяшчаць малюнак па ўсім аркушы, акуратна афарбоўваць фон акварэллю. Выхоўваць цікавасць да мастацкіх твораў, самастойнасць, уменне ацэньваць свае работы.
Матэрыял: ілюстрацыі з пеўнямі і курамі, альбомныя аркушы паперы, каляровыя васковыя крэйды, акварэль, палітра.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі карціну «Куры», ілюстрацыі ў кнігах, цацкі. Вучылі верш ЯКоласа «Храбры певень», педагог вёў гутарку аб будучых малюнках.
Методыка правядзення заняткаў
У групе чытаецца верш Я. Коласа «Храбры певень»: Па надворку певень ходзіць, За сабою куры водзіць I крычыць: — Сюды! Сюды!
Як кіўне ён галавою, Сыплюць куры чарадою — Як адна бягуць туды. А калі хто кур пужае, Певень грозна загукае: — Хто такі там? Хто такі?
Выхавальнік просіць дзяцей уявіць сабе карцінку, адлюстраваную ў вёршы, вызначыць характар галоўнага персанажа. Прапануе ім намаляваць ілюстрацыі да гэтага верша, каб можна было не толькі чытаць ці расказваць яго, але і паказваць малюнкі — адлюстра-
ванні падзей і герояў. Сумесна высвятляецца змест малюнкаў. Педагог прапануе дашкольнікам паказаць спачатку, як намаляваць пеўня (выклікае аднаго з групы), звяртае ўвагу на перадачу характару пеўня ў малюнку. Затым выхавальнік дае ўказанне прадумаць змест карцінкі і размяшчэнне прадметаў на аркушы паперы, падабраць колер для зафарбоўкі зямлі і неба.
Пасля заканчэння работы педагог раіць дзецям паглядзець на свае малюнкі і вырашыць, якія з іх можна змясціць у кніжку, выставіць на стэнд. Затым правярае, ці правільна выканана заданне, абмяркоўвае з дзецьмі вынікі. Размяшчае малюнкі на стэндзе і просіць малышоў па карцінках прачытаць вывучаны верш.
Праграмны змест: замацаваць у дзяцей уменне перадаваць у малюнках карціны прыроды, вызначаць адрозненні ў велічыні і прапорцыях, размяшчаць малюнак на ўсім аркушы, выкарыстоўваць колер у якасці сродку выразнасці пры адлюстраванні надвор’я.
Пазнаёміць з тэхнікай малявання сангінай — мяккім чырвона-карычневым мінеральным алоўкам; замацаваць прыёмы малявання акварэллю і гуашавай фарбай, упэўнена праводзіць прамыя лініі плазам і канцом пэндзля. Развіваць эстэтычны густ у дашкольнікаў.
Матэрыял: папера памерам крыху большым за альбомны аркуш, белая гуашавая фарба, акварэль, сангіна, пэндзлі, слоічкі з вадой, сурвэткі, падстаўкі, палітра.
Папярэдняя работа: дыдактычная гульня «Выставачная зала», разгляд ілюстрацый, рэпрадукцый з карцін мастакоў, назіранні на прагулцы, экскурсіі ў парк.
Методыка правядзення заняткаў
Разам з дзецьмі ўспомніць, які выгляд маюць дрэвы зімой, калі яны бываюць вельмі прыгожымі і чаму. Педагог паведамляе тэму малюнкаў. Паказвае дзецям палачкі сангіны і тлумачыць, як імі трэба карыстацца, улічваючы іх асаблівасць: асцярожна трымаць, не сціскаць моцна між пальцамі і не націскаць на паперу. Імі вельмі зручна маляваць ствалы дрэў, бо яны выразна перадаюць колер і характар паверхні кары.
Выхавальнік сам паказвае, як намаляваць сасну. Пытае ў дзяцей, якія яшчэ дрэвы лепш маляваць такім чынам. Прапануе групе намаляваць дрэвы ў зімовым
убранстве і адлюстраваць надвор’е. Высвятляе, якімі фарбамі лепш афарбоўваць неба ў розных выпадках, напрыклад, пры сонечным надвор’і — блакіт з белымі воблакамі, пры пахмурным — цёмна-блакітны або лепш падыдзе светла-шэры колер.
Пры разглядзе дзіцячых малюнкаў вызначаюцца назвы адлюстраваных дрэў, падкрэсліваюцца іх характэрныя прыметы, сродкі выразнасці, якімі карысталіся дашкольнікі. Лепшыя і самыя змястоўныя малюнкі вылучаюцца для гульні «Выставачная зала». Педагог хваліць дзяцей за падабенства іх малюнкаў з пейзажамі мастакоў.
Праграмны змест: вучыць дашкольнікаў перадаваць нескладаны характар рухаў чалавечай фігуры, змен становішча рук, ног; прыгожа размяшчаць малюнак на аркушы паперы.
Самастойна выкарыстоўваць набытыя ўменні малявання: рабіць накід графітным алоўкам, маляваць фарбамі. Развіваць у дзяцей назіральнасць, творчыя здольнасці.
Матэрыял: папера памерам крыху большым за альбомны аркуш, белая гуашавая фарба, акварэль, пэндзлі, палітра, сурвэткі, слоічкі з вадой, фланелеграф, выразаныя са шчыльнай каляровай паперы фігуркі хлопчыкаў і дзяўчынак (рукі і ногі асобна), карціна «Зімнія забавы».
Папярэдняя работа: дыдактычныя гульні «Дзеці гуляюць», «Складзі фігуру»; назіранні за дзецьмі на прагулцы, разгляд карцін, ілюстрацый, дзіцячых малюнкаў.
Методыка правядзення заняткаў
Пагутарыць з дзецьмі аб тым, чым яны любяць займацца зімой на прагулцы. Педагог прапануе намаляваць, як гуляюць дзеці. Звярнуць увагу на характар іх рухаў. Выклікаць двух дашкольнікаў і папрасіць іх з гатовых форм скласці фігуркі дзяцей так, каб адразу можна было пазнаць, што яны робяць. Параіць намаляваць некалькі малышоў і падумаць, чым яны будуць займацца, з чым гуляць, што ім для гульні патрэбна. Вызначыць паслядоўнасць адлюстравання: спачатку маляваць галовы, затым—усю фігуру. Каб малюнак атрымаўся акуратным і прыгожым, трэба маляваць
спачатку асноўныя формы графітным алоўкам, злёгку, без намагання націскаючы на яго, затым зафарбоўваць аловачныя накіды фарбамі.
Пры зафарбоўцы фігурак звярнуць увагу на зімовую вопратку дзяцей, на прадметы, каля якіх яны гуляюць, размяшчэнне, велічыню, суадноснасць памераў.
Разглядаючы ўсе работы, выхавальнік адзначае адлюстраваную разнастайнасць дзіцячых гульняў, прыгажосць кампазіцыі малюнкаў, іх змест. Прапануе дашкольнікам расказаць, у якія гульні дзеці гуляюць, паказаць прыметы таго, што на малюнках адлюстравана менавіта гульня.
У заключэнне заняткаў можна пахваліць усіх дзяцей і падвесці вынік іх працы словамі верша:
На лыжы коўзкія пасталі мы — Нас сёння радуе прыход зімы. Зноў санкі з горачкі ляцяць, ляцяць, I ветру гонкаму нас не дагнаць.
Нас не палохае моцны мароз, Хоць і шчыпае ён усіх за нос.
(П. Граніт)
Выхоўваць у дашкольнікаў пазнавальную цікавасць да мастацкіх твораў, уменне ацэньваць работы свае і таварышаў.
Матэрыял: папера памерам крыху большым за альбомны аркуш, графітны аловак, сангіна, белая гуашавая фарба, акварэль, слоічкі з вадой, сурвэткі, палітра, пэндзлі, нагрудныя знакі па колькасці дзяцей.
Папярэдняя работа: гулялі са снегам на прагулцы, ляпілі снежнага дзеда, разглядалі віншавальныя паштоўкі, ілюстрацыі ў дзіцячых кніжках, карціны, рабілі снежных дзядоў з паралону, выраблялі нагрудныя знакі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае каля сябе дашкольнікаў і прапануе ім пагуляць у мастакоў, якія выконваюць малюн-
кі для дзіцячых кніжак. Расказвае, што робяць мастакі, паказвае кніжку, з якой чытае верш Н. Гілевіча «Снежны дзед» і да якога прапануе зрабіць свае ілюстрацыі:
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы — Па двары кацілі ўтрох I паставілі ля плота. Дзед стаіць, хоць і без ног. Замест рук уткнулі палкі, Вочы — вугалю кавалкі. Hoc — чарэпак з гладыша, Барада — шматок кудзелі, Кош замест капелюша. Ну і дзед! Відаць, яму Тут стаяць усю зіму.
Высвятляецца ў дзяцей, што ім найбольш запомнілася і спадабалася ў вершы, што яны хацелі б адлюстраваць у сваіх малюнках. Педагог засяроджвае іх увагу на вобразе снежнага дзеда, падказвае, чым ён цікавы і смешны (без ног, на галаве кош, нос — з гладыша, барада з кудзелі, вочы з вугалю, замест рук — палкі). Снежны дзед высокі, бо снежныя камякі кацілі тры чалавекі.
Педагог раіць сваім «мастакам» заняць рабочыя месцы, падумаць, што яны намалююць (выклікаць 3—4 дашкольнікаў, каб расказалі аб сваіх задумах), падкрэслівае магчымасці і пажаданасць разнастайнасці зместу дзіцячых малюнкаў, самастойнага выбару матэрыялаў для працы. Напамінае аб тым, што спачатку трэба зрабіць аловачны накід на паперы, у якім намеціць велічыню прадметаў і іх размяшчэнне. Просіць дзяцей пастарацца і намаляваць такія карцінкі, каб адразу можна было пазнаць, што гэта ілюстрацыі «мастакоў» да верша «Снежны дзед».
Выхавальнік назірае за работай групы, папярэджвае аб тым, што час заканчваць малюнкі. Затым змяшчае ўсе работы «мастакоў» на стэндзе, прапануе ўсім пабываць на выставе, разгледзець карціны, знайсці на іх найбольш цікавага і найбольш адпаведнага тэксту верша снежнага дзеда (услых зноў зачытваецца верш). Вызначаецца сумесна, у чым праявілася падабенства. Для таго каб вылучыць найбольш цікавыя і змястоўныя малюнкі, якія будуць змешчаны ў кніжцы, педагог
прапануе стварыць мастацкі савет і выбраць у яго 3—4 «мастакоў», якія будуць абмяркоўваць і ацэньваць работы таварышаў. У заключэнні выхавальнік хваліць усіх за добрую работу і раздае ўсім нагрудныя знакі. Выстава застаецца на нейкі час у пакоі для заняткаў групы.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць фігуру чалавека, перадаваць асаблівасці постаці, адзення, паставы. Замацаваць уменне размяшчаць аб’екты на паперы, маляваць буйна, на ўвесь аркуш. Удасканальваць тэхніку малявання каляровымі алоўкамі, акуратна афарбоўваць, не выходзячы за межы контуру.
Развіваць у дашкольнікаў самастойнасць, творчы пошук, выхоўваць пачуццё патрыятызму, павагі да арміі, якая абараняе мір і бацькаўшчыну.
Матэрыял: каляровыя алоўкі або васковыя крэйды, графітны аловак, альбомныя аркушы паперы, карціны і фотаздымкі, на якіх адлюстраваны салдаты і матросы.
Папярэдняя работа: дзеці вучылі вершы, песні, слухалі творы пра Савецкую Армію, разглядалі ілюстрацыі па тэме.
Методыка правядзення заняткаў
Педагог чытае ўрывак з верша А. Вольскага «Наша Армія»:
I ясным днём,
I ноччу хмарнаю, Падрыхтаваная як след, Трымае зброю Наша Армія, Каб новых войн He ведаў свет!
Сумесна з групай высвятляецца, аб чым ідзе гаворка ў вершы. Педагог расказвае, што ў арміі служаць салдаты, матросы, лётчыкі, радавыя і афіцэры. Усе яны ў розную пару года, днём і ноччу, пры любым надвор’і стаяць на варце міру і спакою, ахоўваюць нашу Радзіму з тым, каб людзі маглі ўпэўнена жыць і працаваць.
Паведамляючы тэму, выхавальнік прапануе падумаць пра змест свайго малюнка. Просіць 3—4 дашкольнікаў расказаць, што яны будуць маляваць, хваліць за цікавыя задумы. Усім дзецям прапануе вырашыць, у
якой паставе будзе стаяць на пасту салдат, хто яму будзе дапамагаць несці службу. Маляваць раіць буйна, на ўвесь аркуш, прыгожа і выразна, бо лепшыя малюнкі плануецца сабраць у альбом пра Савецкую Армію. Звяртае ўвагу дашкольнікаў на выстаўленыя на стэндзе ілюстрацыі, якія могуць дапамагчы ім лепш намаляваць тое месца, дзе салдаты нясуць сваю службу.
Пры выкананні задання дзецьмі педагог назірае за выкарыстаннем імі прыёмаў работы з алоўкамі, напамінае, каб яны малявалі не толькі фігуру салдата, але і навакольную прыроду: дрэвы і кусты, горы або рэчку ці мора, неба і інш.
Пры аналізе вынікаў працы звяртаецца ўвага на змест малюнкаў, сродкі выразнасці, самастойнае творчае выкананне задання. Аўтарам найбольш цікавых работ прапануецца расказаць пра змест сваіх малюнкаў. Выхавальнік хваліць усіх дзяцей за добрыя вынікі і прапануе ім вылучыць лепшыя малюнкі ў альбом.
III квартал
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць з натуры, перадаючы характэрныя прыметы жывёлы: маленькая авальная галава з закручанымі рожкамі, вялікае авальнае тулава, маленькі кароткі хвост, тонкія прамыя ногі. Практыкаваць дашкольнікаў у маляванні хвалістых ліній і завіткоў, удасканальваць уменне рабіць лёгкі накід графітным алоўкам, расфарбоўваць паўсухім пэндзлем.
Развіваць у дзяцей назіральнасць, увагу і любоў да жывёл, уменне аналізаваць малюнкі.
Матэрыял: цацачны баранчык, альбомныя аркушы паперы блакітнага і зеленаватага колеру, пэндзлі № 8, флейцы, графітныя алоўкі, фланелеграф, выразаныя з паперы часткі баранчыка, белая гуашавая фарба, акварэль, слоічкі з вадой, палітра, сурвэткі, падстаўкі.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі карціну «Пастух і авечкі», ілюстрацыі па тэме.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прыносіць з сабой пасылку. Кліча да сябе дзяцей, чытае адрас, затым адчыняе пасылку, дастае з яе запіску, у якой напісана: «Дарагія рабяты! Я ведаю, што вы ўмееце хораша маляваць. Калі ласка.
намалюйце мне баранчыка. Гэта вельмі прыгожая і карысная хатняя жывёла, з яе шэрсці робяць цёплае адзенне. Пастарайцеся намаляваць прыгожа і акуратна, бо ўсе малюнкі я хачу падараваць малышам, якія вельмі любяць жывёл і абрадуюцца вашым работам.
3 прывітаннем, Пятрушка».
3 пасылкі вымаецца цацачны баранчык, дзеці ўважліва яго разглядаюць, адзначаючы характэрныя прыметы: баранчык вельмі прыгожы — беленькі, з хвалістай шэрсцю, з завіткамі-рожкамі, павіслымі вушкамі, цёмнымі вочкамі, чорным носікам і тонкімі ножкамі.
Педагог просіць аднаго з дашкольнікаў скласці на фланелеграфе з частак баранчыка, а сам паказвае варыянты перадачы нескладанага характару яго рухаў. Дзеці садзяцца на сваё месца і разам з педагогам вызначаюць паслядоўнасць адлюстравання. Ен паказвае, як маляваць хвалістую шэрсць і рожкі-завіткі. Прапануе дашкольнікам падумаць і ўспомніць, якім спосабам можна афарбаваць баранчыка, каб ён атрымаўся пушысты.
Дзеці разглядаюць усе работы. Выхавальнік прапануе вызначыць малюнкі, на якіх адразу можна пазнаць баранчыка, а таксама найбольш выразна атрымаліся характэрныя прыметы: прыгожая хвалістая белая шэрсць і рожкі-завіткі. Параўноўваюцца работы паміж сабой, падкрэсліваецца адлюстраваны характар рухаў баранчыка. Педагог збірае работы і абяцае адправіць іх пасылкай на адрас Пятрушкі для падарунка малышам.
Праграмны змест: вучыць дзяцей перадаваць з натуры галінкі раслін, адзначаць характэрныя прыметы: колер галінкі, пупышак на ёй, лістоў, размяшчэнне іх. Замацаваць уменне рабіць лёгкі накід графітным алоўкам, расфарбоўваць фон, маляваць па-сырому.
Развіваць у дашкольнікаў назіральнасць, цікавасць да наваколля, выхоўваць эстэтычны густ, пачуццё прыгожага.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, пэндзлі № 8, флейцы, падстаўкі для іх, графітныя алоўкі, фарбы гуаш, акварэль, палітра, сурвэткі, слоічкі з вадой, галінкі вярбы.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі галінкі дрэў у час прагулак, назіралі, як у пакоі распускаюцца коцікі і пупышкі на галінках, якія стаяць у вазе.
Методыка правядзення заняткаў
Каб стварыць у дзяцей адпаведны творчы настрой для малявання, выхавальніку карысна пачаць заняткі з чытання верша А. Дзеружынскага «Коцікі»:
На вярбіне коцікі, Жоўценькія роцікі, Лапачкі пуховыя, Спіначкі шаўковыя.
Зябнуць раннем коцікі, Аж дрыжаць вархоцікі. — Коцікі, коцікі, Абувайце боцікі.
Коцікі ўсміхаюцца
I не абуваюцца,
Днём вясеннім коцікам
Цёпла і без боцікаў.
Коцікі, коцікі,
Жоўценькія роцікі, Лапачкі пуховыя, Спіначкі шаўковыя.
Сумесна з дашкольнікамі ўдакладняецца змест верша, разглядаюцца ўважліва галінкі вярбы ў вазе, засяроджваецца ўвага на вызначэнні формы галінак, размяшчэнні пупышак і коцікаў, іх колеры. Высвятляецца паслядоўнасць адлюстравання. Педагог выклікае аднаго дашкольніка, каб ён паказаў, як рабіць накід — намаляваць галінкі, спачатку больш буйныя, затым пазначыць на іх дробныя галінкі, пупышкі, намеціць вышыню і шырыню вазы.
Выхавальнік таніруе фон флейцам, адразу ж па-сырому малюе пупышкі на галінках, афарбоўвае вазу. Галінкі, лісточкі, контуры вазы дзеці малююць самастойна.
У канцы заняткаў педагог прапануе дзецям параўнаць свае малюнкі з жывымі галінкамі. Тыя з іх, дзе атрымалася найбольшае падабенства, прынесці і пакласці на стол каля вазы з галінкамі вярбы, астатнія — каля вазы без галінак. Выхавальнік вызначае, ці правільна выканалі дзеці заданне, хваліць за добрыя вынікі. Заканчвае заняткі зноў зваротам да вершаваных радкоў, якія ствараюць запамінальны мастацкі вобраз.
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць на аснове ўяўлення кветкі, расліны, уражанні ад вясновай
прыроды. Самастойна выкарыстоўваць набытыя веды па тэхніцы малявання акварэллю і гуашавымі фарбамі.
Развіваць у дашкольнікаў вобразнае ўяўленне, любоў да роднай старонкі, цікавасць да наваколля.
Матэрыял: папера памерам крыху большым за альбомны аркуш, васковыя крэйды, сангіна, акварэль, палітра, пэндзлі, флейцы № 8—10 з падстаўкамі, сурвэткі, слоічкі з вадой, рэпрадукцыі карцін па тэме.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі рэпрадукцыі карцін пра вясну, першыя вясновыя кветкі, назіралі за зменамі ў прыродзе.
Методыка правядзення заняткаў
Дзецям прапануецца наведаць «выставачную залу», дзе сабраны карціны з адлюстраваннем вясновых пейзажаў. Уважліва разглядаюцца карціны. Замацоўваецца веданне паняцця «пейзаж». Падкрэсліваецца падабенства адлюстраванняў з тым, што дзеці бачылі на прагулках і экскурсіях. Звяртаецца іх увага на кампазіцыю карцін, сродкі выразнасці. Выхавальнік прапануе дзецям паслухаць верш Веры Вярбы «Пралеска», каб замацаваць у іх уяўленні вобраз першай вясновай кветкі:
Белыя бярозы Спалі на узлеску, А сваю галоўку Узняла пралеска. Тоненькую ножку 3-пад пярыны белай На зямлю пралеска Ставіла нясмела. А снягі наўкола — Hi канца, ні краю. Страшна стала кветцы: — Я адна — жывая! Кажа зверху сонца: — Зорачка лясная, 3 новым нараджэннем Я цябе вітаю!
Белыя бярозы Разам зашапталі: — Мы цябе, пралеска, Ўсю зіму чакалі.
I старая елка Голасна ўздыхнула: — Вясна надыходзіць, А зіма мінула.
Прапануецца намаляваць карцінкі да гэтага верша. Выхавальнік пытае ў дзяцей, што ім найбольш запомнілася і што яны будуць маляваць (паслухаць адказы 3—4 чалавек). Затым раіць падумаць усім, як лепш і прыгажэй размясціць аб’екты на аркушы, якія дрэвы будуць маляваць, дзе размесцяць кветкі, які час дня адлюструюць. Просіць пастарацца і намаляваць так, каб адразу можна было пазнаць, паводле якога верша яны малявалі.
У канцы заняткаў дзецям прапануецца такая гульня: педагог чытае верш з невялікімі паўзамі, а дашкольнікі прыносяць малюнкі, аб якіх можна сказаць словамі менавіта з прачытанага ўрыўка верша. Сумесна высвятляецца, у чым праявілася падабенства пачутага і адлюстраванага.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць партрэты, адлюстроўваць у малюнках характэрныя рысы знешняга выгляду (прычоска, колер валасоў, вачэй, форма галавы, рысы твару, адзенне, пастава).
Працягваць вучыць маляваць васковымі крэйдамі, рабіць лёгкі накід простым алоўкам, маляваць буйна на ўвесь аркуш, прыгожа размяшчаць на паперы свой малюнак.
Развіваць у дашкольнікаў уважлівасць, назіральнасць, уменне аналізаваць работы сваіх таварышаў.
Матэрыял: партрэты I. I. Левітана, A. С. Пушкіна, Ф. Скарыны, фотапартрэты дзяцей, альбомныя аркушы паперы, каляровыя васковыя крэйды, невялічкае люстэрка для кожнага дашкольніка ў групе.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі розныя партрэты, рэпрадукцыі вядомых карцін, фотаздымкі, дзіцячыя малюнкі.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае каля сябе дзяцей і прапануе дыдактычную гульню «Мастакі». Расказвае, хто такія мастакі, чым яны займаюцца, якія карціны ствараюць і дзе захоўваюцца і выстаўляюцца іх творы. Паве-
дамляе, што ў іх «выставачнай зале» будзе створаны новы раздзел — выстава партрэтаў. Вось для гэтай выставы і павінны «мастакі» намаляваць свае партрэты. Перад тым, як пачаць маляваць, педагог раіць дзецям разгледзець уважліва партрэты, якія ўжо вывешаны на стэндах, адзначыць для сябе, як размяшчаюцца аб’екты на аркушах, як перадаюцца характэрныя рысы (авал твару, колер вачэй, прычоска, дэталі адзення), настрой чалавека (усміхаецца ці сур’ёзны).
Выхавальнік высвятляе ў дзяцей, што ім можа дапамагчы лепш разгледзець сябе і намаляваць. Раіць сесці ўсім на месца, узяць у рукі люстэрка, паглядзець на сябе ўважліва і адзначыць, якога колеру вочы, валасы, якая прычоска. Затым прапануе звярнуць увагу на малюнак на дошцы, які, магчыма, дапаможа правільна размясціць свой партрэт на аркушы паперы. Удакладняе, што афарбоўваць твар трэба пасля таго, як будуць намаляваны васковымі крэйдамі вочы, рот. Папярэджвае, што афарбоўваць трэба акуратна, толькі злёгку націскаючы, раўнамерна наносіць штрыхі, не адрываючы рукі ад авала твару. Пры выкананні задання звярнуць увагу на расфарбоўку фону.
У канцы выхавальнік прапануе зрабіць выставу работ маленькіх мастакоў. Разглядаюцца партрэты, адзначаюцца рысы падабенства. Лепшыя малюнкі вылучаюцца для захавання ў «музеі» і мастацкай «выставачнай зале», астатнія змяшчаюцца на стэндах у бацькоўскім кутку.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць розныя будынкі, падкрэсліваць іх характэрныя прыметы. Удасканальваць тэхніку малявання каляровымі васковымі крэйдамі: афарбоўваць лёгка і ўпэўнена, у адным напрамку накладваючы фарбу.
Развіваць у дашкольнікаў зрокавую памяць, назіральнасць, выхоўваць любоў да роднага горада.
Матэрыял: ілюстрацыі, паштоўкі, альбомныя аркушы паперы, каляровыя васковыя крэйды.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі розныя будынкі ў час прагулак, экскурсій, на ілюстрацыях, паштоўках і дзіцячых малюнках, слухалі расказ пра Мінск.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік прапануе групе наведаць выставу, якая толькі што адкрылася ў іх «мастацкім музеі», а аб тым, чаму яна прысвечана, расказаць пасля наведвання.
Дзеці знаёмяцца з карцінамі выставы, абмяркоўваюць іх паміж сабой. Педагог раіць ім запомніць найбольш прыгожыя будынкі, іх формы, пабудовы, колер. Збірае дашкольнікаў каля сябе і просіць даць назву гэтай выставе, растлумачыць, чаму яны так яе назвалі.
Затым паведамляе тэму задання. Высвятляе з групай, якія будынкі Мінска варта намаляваць у першую чаргу (апытвае 4—5 чалавек). Вызначаецца паслядоўнасць адлюстравання: спачатку трэба падабраць колер, зрабіць буйны накід формы будынкаў, намеціць вокны, дзверы, балконы, пад’езды і іншыя дэталі, затым акуратна афарбаваць. Папярэджвае малышоў аб тым, што маляваць трэба акуратна і ўважліва, таму што лепшыя работы будуць змешчаны на стэндах новай выставы ў іх «мастацкім музеі».
Выхавальнік назірае, як працуюць дзеці, тым з іх, хто хутчэй справіўся з заданнем, раіць дамаляваць каля будынкаў дрэвы, машыны, фігуры людзей.
У канцы дашкольнікам прапануецца выбраць малюнкі, на якіх адразу можна пазнаць будынкі Мінска. Звяртаецца ўвага на перадачу характэрных прымет. Сумесна вылучаюцца малюнкі для размяшчэння ў выставачнай зале. Выхавальнік хваліць дзяцей за добрыя вынікі, за ўменне самастойна выкарыстоўваць прыёмы тэхнікі малявання крэйдамі.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць з натуры цацку «Касманаўт», перадаваць характэрныя прыметы: форму, знешні выгляд, адзенне. Працягваць вучыць рабіць лёгкі накід простым алоўкам, маляваць акварэллю, праводзіць прамыя лініі плазам і ўпэўнена маляваць канцом пэндзля.
Развіваць у дашкольнікаў назіральнасць, уменне аналізаваць работы свае і таварышаў, выхоўваць эстэтычны густ.
Матэрыял: цацачны касманаўт, альбомныя аркушы паперы, графітны аловак, пэндзлі № 8—10 і падстаўкі для іх, флейцы, палітра, акварэль, сурвэткі, слоічкі з вадой.
Папярэдняя работа: дыдактычныя гульні «Магазін цацак», «Паштальён прынёс пасылку», разгляд цацачнага касманаўта.
Методыка правядзення заняткаў
Дзеці разглядаюць цацку. Выхавальнік чытае верш В. Бараўскаса «Касманаўты» з кніжкі «Чытанка для дзіцячага сада»:
Расступіся, неба, Шырай — Адпраўляемся У вырай,
He ў птушыныя Палёты.
— Па машынах, Пілоты!
Касманаўты, Па ракетах! Гэй, на новыя Планеты!
Мішкі, вожыкі, вавёркі, Хочаце пабачыць зоркі I прасторы ўсяго свету? Калі ласка, вам білеты. Адлятаюць
Караблі:
— Да сустрэчы На Зямлі!
Хто ж білета
He мае —
Хай нам лапкай Памахае.
Педагог паведамляе тэму малюнка. Сумесна з групай высвятляе паслядоўнасць адлюстравання. Просіць аднаго дашкольніка паказаць, як зрабіць накід фігуры касманаўта. Затым падказвае дзецям, як расфарбоўваць фон на аркушы, як маляваць фігуру акварэллю, як канцом пэндзля намаляваць рысы твару касманаўта.
У канцы заняткаў прапануе школьнікам параўнаць свае малюнкі з цацкай, адзначыць падабенства і адрозненне. Вылучаюцца работы, у якіх найбольшае падабенства да цацкі. Педагог хваліць дзяцей за самастойнае ўжыванне прыёмаў тэхнікі малявання: за ўменне pa-
біць лёгкі накід фігуры алоўкам, упэўненае правядзенне ліній пэндзлем, за спалучэнне колераў фону і аб’екта.
Праграмны змест: працягваць вучыць дзяцей маляваць з натуры ляльку, перадаваць характэрныя яе прыметы, дэталі адзення, яго дэкаратыўнасць. Замацаваць уменне рабіць накід простым алоўкам, маляваць акварэллю, практыкаваць дашкольнікаў у правядзенні ліній плазам і канцом пэндзля.
Падштурхнуць дзіцячую цікавасць і ўвагу да твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выхоўваць любоў да сваёй дзяржавы, традыцый яе народа.
Матэрыял: лялька, альбомныя аркушы паперы, графітны аловак, акварэль, палітра, слоічкі з вадой, сурвэткі, пэндзлі № 8—10, флейцы і падстаўкі для іх.
Папярэдняя работа: дзеці разглядалі лялькі, беларускія сувеніры, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Методыка правядзення заняткаў
Разглядаючы сумесна з дзецьмі ляльку, высветліць, чаму яна такая прыгожая, якія ўзоры на яе сукенцы, што яшчэ звяртае ўвагу ў яе адзенні. Выхавальнік паведамляе тэму малюнка.
Затым вызначаецца паслядоўнасць адлюстравання, засяроджваецца ўвага дзяцей на больш дакладнай перадачы характэрных асаблівасцей адзення, рыс твару лялькі.
Пры аналізе вынікаў працы падкрэсліць прыгажосць і яркасць малюнкаў, спалучэнне разнастайных колераў пры перадачы беларускіх узораў на адзенні. Параўнаць малюнкі з лялькай.
Праграмны змест: вучыць дзяцей маляваць прадметы навакольнай рэчаіснасці, перадаючы канструкцыю, форму і прапорцыі частак прадметаў.
Развіваць назіральнасць дашкольнікаў, выхоўваць у іх любоў да Радзімы, жаданне ведаць яе гістарычныя помнікі і падзеі.
Матэрыял: альбомныя аркушы паперы, графітны аловак, акварэль, палітра, пэндзлі № 8—10 з падстаўкамі для іх, сурвэткі, слоічкі з вадой, ілюстрацыі па тэме.
Папярэдняя работа: разгляд ідюстрацый, альбомаў, кніг пра Мінск, экскурсія ў горад.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае ўрывак з верша А. Астрэйкі «Плошча Перамогі»:
I ў будні, і ў радаснае свята
Сюды, да плошчы, шмат дарог вядзе, Тым, што загінулі ў баях, салдатам Народ вянкі да помніка кладзе.
Высвятляецца змест праслуханага ўрыўка і тое, як называецца помнік, аб якім ідзе гаворка, каму ён пастаўлены і чаму. Выхавальнік паведамляе тэму заняткаў, раіць дзецям уважліва паглядзець ілюстрацыі з помнікам Перамогі. Паказвае, як рабіць накід алоўкам, звярнуць увагу дзяцей на форму, велічыню і суадноснасць частак і колер помніка. Малюе зорку. Дашкольнікам прапануе самастойна падабраць колеры, каб выразна перадаць у малюнку час сутак.
Разам з дзецьмі разглядаюцца ўсе малюнкі, параўноўваюцца паміж сабой і выбіраюцца найбольш.удалыя, якія затым змяшчаюцца ў альбом пра горад Мінск. Закончыць заняткі карысна працягам чытання ўсяго верша А. Астрэйкі:
Гарыць агонь нязгасны ля граніту Як памяць сэрцаў аб усіх сынах, Якія ў жорсткіх і крывавых бітвах Кастрычніка адваявалі сцяг.
Стаяць на варце каля абеліска
Ялінкі, што сюды з лясоў прыйшлі, Завецца плошча Перамогі ў Мінску, Мясціна дарагая на зямлі!
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць у малюнку ўражанні ад вясновай прыроды ў розны час дня.
Працягваць вучыць спалучаць пры маляванні розныя матэрыялы: каляровыя васковыя крэйды і акварэль, упэўнена выкарыстоўваць вядомыя тэхнічныя прыёмы.
Развіваць у дашкольнікаў цікавасць да наваколля, назіральнасць і любоў да родных мясцін.
Матэрыял: ілюстрацыі аб вясне і горадзе, папера памерам крыху большым за альбомны аркуш, каляро-
выя васковыя крэйды, акварэль, палітра, слоічкі з вадой, белая гуашавая фарба, пэндзлі і флейцы з падстаўкамі для іх.
Папярэдняя работа: дзеці назіралі за зменамі ў прыродзе з надыходам вясны ў час прагулак і экскурсій у парк, разглядалі карціны, ілюстрацыі, дзіцячыя малюнкі аб горадзе.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік збірае каля сябе дашкольнікаў і пытаецца ў іх, якая пара года цяпер, якія змены адбываюцца ў прыродзе вясной, чым адметным вызначаецца надыход яе ў горадзе (шмат дзяцей гуляе на вуліцах, прыбіраюцца паркі і алеі, упрыгожваюцца дамы перад святамі).Педагог прапануе дзецям адлюстраваць тое, як у наш горад прыходзіць вясна. Высвятляе ў іх, што яны збіраюцца маляваць, якімі фарбамі будуць афарбоўваць тыя прадметы, што размесцяцца на пярэднім плане і ў глыбіні малюнка. Сумесна выбіраюцца ілюстрацыі, якія дапамогуць знайсці вясновыя фарбы і адценні, прыгожа размясціць прадметы на аркушы паперы. Удакладняецца паслядоўнасць адлюстравання: спачатку ўсё намаляваць трэба васковымі крэйдамі, затым афарбаваць палоску неба і зямлі акварэллю ў залежнасці ад часу сутак.
Пры разглядзе ўсіх работ звяртаецца ўвага на змест і кампазіцыю малюнкаў, на ўмелае выкарыстанне разнастайнай каляровай палітры ў залежнасці ад задумы аўтараў.
Праграмны змест: вучыць дзяцей адлюстроўваць у малюнках з’явы і падзеі навакольнага жыцця, выпрацоўваць уменні адлюстроўваць фігуры людзей у руху, дасягаць выразнасці вобраза.
Замацоўваць уменне маляваць каляровымі васковымі крэйдамі, рабіць папярэдні накід простым алоўкам, акуратна афарбоўваць аб’екты, правільна рэгулюючы сілу націску на крэйды і пэндзлі.
Развіваць у дашкольнікаў цікавасць да навакольнага жыцця, назіральнасць, выхоўваць эстэтычны густ, уменне бачыць прыгожае ў паўсядзённых з’явах.
Матэрыял: папера памерам крыху большым за альбомны аркуш, каляровыя васковыя крэйды, акварэль,
пэндзлі, флейцы з падстаўкамі для іх, палітра, слоічкі з вадой, сурвэткі, ілюстрацыі, фланелеграф з выразанымі фігуркамі дзяцей.
Папярэдняя работа: назіранні за малышамі на прагулках, гульні з цацкамі і лялькамі, разгляд карцін, ілюстрацый, дзіцячых малюнкаў, дыдактычная гульня «Складзі фігуру».
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік чытае верш А. Вольскага «Май»:
Я сцяжок свой узнімаю проста ў сонечны прамень.
Сёння —
свята Першамая, Сёння —
мая першы дзень.
У калоне
песню ўголас
з намі разам заспявай!
I прыгожы, і вясёлы мой любімы месяц май...
Сумесна з дзецьмі высвятляецца змест прачытанага. Педагог паведамляе тэму, удакладняе, як апрануты дзеці, якія ідуць на свята, што яны нясуць у руках. Прапануе некалькім дашкольнікам на фланелеграфе скласці фігуркі хлопчыкаў і дзяўчынак, звяртаючы ўвагу на характар іх рухаў. Вызначаецца паслядоўнасць адлюстравання.
Пры выкананні дашкольнікамі задання выхавальнік сочыць, каб яны правільна размяшчалі аб’екты на аркушы; паслядоўна малявалі дзяцей, пачынаючы з галавы, затым усёй фігуркі; акуратна таніравалі паперу, перадаючы характар надвор’я ў сваім малюнку.
У заключэнне разглядаюцца усе работы, адзначаецца адлюстраванне рухаў дзяцей. Педагог хваліць дашкольнікаў за вынікі працы.
Праграмны змест: працягваць вучыць дзяцей адлюстроўваць у малюнках уражанні ад падзей навакольнага жыцця, размяшчаць малюнак на ўсім аркушы паперы.
Самастойна выкарыстоўваць разнастайныя тэхнічныя прыёмы малявання фарбамі; праводзіць роўныя па шырыні лініі, маляваць плазам і канцом пэндзля, паўсухім ворсам, атрымліваць фарбы розных колераў.
Развіваць у дашкольнікаў творчыя здольнасці, эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці, выхоўваць любоў да свайго горада, жаданне ведаць яго гераічную гісторыю.
Матэрыял: папера цёмна-сіняя, фіялетавая, цёмнашэрая, гуашавая белая фарба, акварэль, палітра, пэндзлі № 8—10 з падстаўкамі для іх, слоічкі з вадой, карціна.
Папярэдняя работа: назіранні за святочным салютам, разгляд ілюстрацый і карцін па тэме.
Методыка правядзення заняткаў
Выхавальнік паведамляе тэму заняткаў. Прапануе дашкольнікам падумаць пра змест свайго малюнка. Высвятляе спосабы адлюстравання салюту, удакладняе кампазіцыю карцінкі, паслядоўнасць малявання. Звяртае ўвагу дзяцей на карціну, якая дапаможа ім падабраць прыгожыя яркія колеры і лепш размяшчаць аб’екты на аркушы.
Пры аналізе вынікаў працы адзначаюцца малюнкі, на якіх адлюстраваны яркі святочны салют у горадзе Мінску, прыгожа размешчаны прадметы на ўсім аркушы паперы. Педагог просіць дзяцей расказаць аб сваіх малюнках больш падрабязна. Хваліць групу за старанне, вывешвае ўсе малюнкі на стэндзе і абагульняе іх маляўнічасць, яркасць і святочнасць заключнымі радкамі з верша А. Вольскага «Май»:
Чуеш
выбухі салюту?
Палічыць іх паспявай.
Перамогаю славуты мой любімы месяц май.
Праграмны змест: пашыраць актыўны запас слоў, вучыць ужываць найбольш адпавядаючыя па сэнсу словы для абазначэння якасці і прызнакаў прадметаў.
Вучыць распазнаваць і называць лічбы.
Вучыць утвараць калектыўныя кампазіцыі па ўяў-
ленню, выкарыстоўваць пэўную гаму колераў, удасканальваць веды аб цёплых і халодных колерах і іх адценнях, падбіраць фон паперы і спалучаць колер.
Замацоўваць уменне змешваць фарбы на палітры для атрымання новых колераў і адценняў, спалучаць акварэль і гуаш.
Выхоўваць культуру зносін, развіваць кемлівасць, памяць, мысленне, уяўленне, фантазію.
Матэрыял: дзве мяккія цацкі (мядзведзь і заяц), дзве разразныя картачкі з дрэвамі, з тыльнага боку пранумараваныя лічбамі (1 —10), два чарцёжныя аркушы — з такімі ж дрэвамі, як і на разразных карцінках, гэтак жа разрэзаных і пранумараваных, палоскі каляровай паперы халодных і цёплых колераў, фарбы акварэльныя і гуаш, палітра, пэндзлі № 8—10, флейцы, сурвэткі, падстаўкі, слоічкі з вадой, фішкі.
Папярэдняя работа: чытанне і расказванне казак, прагляд дыяфільмаў, дыдактычныя гульні з дзецьмі «Складзі букет», «Падбяры па колеру», «Разразныя карцінкі», знаёмства з ілюстрацыямі да кнігі К. IЧукоўскага «Цуда-дрэва».
Методыка правядзення заняткаў
Выявіць у дзяцей, у якія гульні яны любяць гуляць. Чаму? Прапанаваць пагуляць у розныя гульні.
Назаві казкі.
Пералічы добрых герояў.
Якія прадметы дапамагаюць у казках героям вызваляць адзін аднаго з бяды?
Чым адрозніваюцца казачныя прадметы ад сапраўдных?
Кожная з каманд павінна знайсці такое месца, каб не перашкаджаць адзін аднаму у падрыхтоўцы да працы (выконваюць члены каманд).
Капітаны вызначаюць, якія колеры і адценні можна выкарыстоўваць для расфарбоўкі дрэў, каб дапамагчы ім адправіцца ў казачную краіну, падбіраць узоры каляровай паперы, неабходнай для выканання задання.
Па ходу выканання задання выхавальнік аказвае дапамогу ў перадачы дэкаратыўнасці прадметаў, якія растуць на казачным дрэве.
Праграмны змест: Вучыць заўважаць спецыфіку афармлення кнігі (вокладка, тытульны ліст, адпаведнасць ілюстрацый тэксту), вучыць складаць сюжэт казкі на аснове абагульнення ведаў, атрыманых пры чытанні дзіцячых кніг, маляваць па ўяўленню, больш дакладна перадаваць характэрныя прыкметы прадметаў, падбіраючы неабходны выяўленчы матэрыял для атрымання выразных цікавых работ, выкарыстоўваць вядомыя тэхнічныя ўменні дзяцей.
Развіваць творчыя здольнасці дзяцей, цікавасць да мастацкіх твораў, фарміраваць навыкі беражлівых адносін да іх.
Матэрыял: кнігі (вучэбныя дапаможнікі, дзіцячая літаратура), аркушы паперы рознага колеру і геаметрычнай формы, каляровыя алоўкі, васковая крэйда, акварэль, гуаш у наборы, пэндзлікі № 8—10, флейцы з падстаўкамі, палітра, сурвэткі, слоічкі з вадой.
Папярэдняя работа: чытанне кніг, прагляд дыяфільмаў, гульні-драматызацыі, разгляд ілюстрацый, дзіцячых малюнкаў.
Методыка правядзення заняткаў
Высветліць у дзяцей, якія кнігі больш за ўсё яны любяць, ці змогуць адрозніць дзіцячыя кнігі ад дарослых. Прапануецца ўважліва разгледзець якую-небудзь кнігу, высветліць разам з дзецьмі, як яна называецца, аб чым яна.
Звяртаецца ўвага на вокладку, тытульны ліст.
Разглядаецца ілюстрацыя, якая найбольш спадабалася, высвятляецца, чаму дзеці лічаць, што гэты малюнак упрыгожвае кнігу, па якіх прыкметах можна пазнаць герояў, дзе яны знаходзяцца, як там апынуліся, куды пойдуць далей, хто і якім чынам можа дапамагчы героям. Ці можна па паводзінах дзяцей здагадацца, як яны ставяцца да кнігі? Высветліць у дзяцей, ці можа кніга расказаць, як з ёй абыходзяцца ў дзіцячым садзе.
Педагог удакладняе адказы дашкольнікаў, падкрэслівае неабходнасць беражлівых адносін да кнігі, звяртае ўвагу на выразныя сродкі кніжнай ілюстрацыі (спалучэнне колеру, кампазіцыю, характар вобразаў), якія дапамагаюць упрыгожваць кнігу, робяць яе больш цікавай для дашкольнікаў. Выхавальнік расказвае, што ўсе аўтары і мастакі кніг некалі таксама былі маленькімі. Адны любілі складаць казкі, прыдумваць незвычайныя гісторыі, другія — маляваць. Дзецям педагог прапануе гульню «Мая першая кніжка».
Выхавальнік распытвае дзяцей пра іх любімыя цацкі, прапануе уявіць іх, прыдумаць казку, у якой дзейнічала б цацка, прапануе расказаць, як цацка апынулася ў лесе, якія здарэнні з ёю адбыліся, хто дапамог ёй вярнуцца дадому, да свайго гаспадара.
Апытаць 2—3 дзяцей. Пахваліць за цікавыя казкі.
Астатнім дзецям прапануецца «намаляваць» сваю казку. Для гэтага спачатку неабходна падрыхтаваць і абсталяваць рабочае месца. Потым прыдумаць змест малюнка і спачатку ўявіць яго, потым зрабіць бачным для ўсіх, каб кожны змог паглядзець і адразу здагадацца пра змест казкі па малюнку, які павінен быць і прыгожым, і цікавым.
У час працы выхавальнік напамінае аб парадку работы, дапамагае прадумаць змест малюнка, раіць, як лепш выкарыстоўваць спалучэнне розных матэрыялаў, падказвае велічыню і размяшчэнне малюнка на аркушы паперы, дапамагае падабраць фон і каляровую гаму малюнка, звяртае ўвагу на перадачу характару вобразаў.
Тым з дашкольнікаў, хто раней скончыў работу, прапануецца знайсці месца для размяшчэння ўсіх малюнкаў.
Пры аналізе задання звяртаецца ўвага на цікавыя прыгожыя малюнкі, на назву і змест казак. Выяўляецца адзін з аўтараў, казку якога жадаюць пачуць дзеці, і складаецца далейшы план гульні: зрабіць старонкі для кніг, намаляваць застаўку, канцоўкі.
ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ
У шасцігодак наперадзе значныя змены ў жыцці — яны рыхтуюцца стаць школьнікамі. Наколькі паспяховымі будуць у іх школьныя гады ў значнай ступені залежыць ад першых крокаў на шляху да ведаў і ўменняў. А гэта ў сваю чаргу залежыць ад таго, як дзеці падрыхтаваны да новай для іх дзейнасці, што заклалі ў дзіцячым садзе, у сям’і, якія здольнасці, захапленні, звычкі, рысы характару, адносіны да сваёй справы.
На жаль, не аднойчы даводзілася бачыць у школе дзяцей, у якіх вельмі адмоўныя адносіны да ўрокаў малявання, а затым чарчэння, для якіх работа з алоўкам, фарбамі не радасць, а суцэльныя мукі з-за няўмення маляваць, адлюстроўваць дакладна прасцейшыя прадметы, не кажучы аб стварэнні вобразаў ці арыгінальных малюнкаў. Калі знаёмішся з такімі школьнікамі бліжэй, высвятляецца, што змалку ніхто не прывіў ім цікавасці да малявання, не паказаў, як правільна карыстацца матэрыяламі, не пазнаёміў з прыёмамі адлюстравання навакольных рэчаў. I атрымлівалася значная затрымка ў развіцці гэтых дзяцей, у
засваенні імі мовы фарбаў і малюнкаў. Гэта не дзіўна, таму што як і мову славесную дзеці не засвояць без моўнага асяроддзя, зносін, пераймання ад старэйшых, так і мову адлюстравання без вучобы, заахвочвання і дапамогі педагогаў. Калі ж для малышоў становіцца звыклым заняткам маляванне, калі з дапамогай старэйшых яны ўсё больш упэўнена авалодваюць такімі важнымі сродкамі самавыяўлення і зносін, як малюнкі, тады з захапленнем і цікавасцю яны будуць удасканальваць сваю мову фарбаў і адлюстравання, свае творчыя здольнасці і фантазію.
Аўтар не траціць надзею, што гэты дапаможнік будзе карысным у такой важнай справе, як абуджэнне творчых здольнасцей у дзяцей з самага ранняга ўзросту выхавальнікамі дзіцячага сада.
У дапаможніку чытач не знойдзе шматслоўных разважанняў аб важнасці праблемы аднаго з напрамкаў эстэтычнага выхавання дашкольнікаў, таму што аўтар галоўную ўвагу ўдзяляе практычным аспектам гэтай справы. Што трэба мець і ўмець выхавальніку, з чаго пачынаць і ў якой паслядоўнасці працягваць вучыць малышоў, што маляваць і якім чынам, як лепш зацікавіць дашкольнікаў працэсам адлюстравання прадметаў, з дапамогай якіх сродкаў выхоўваць вобразнае мысленне дзяцей — вось на гэтыя пытанні і старалася аўтар адказаць у сваёй кніжцы, не прэтэндуючы на вычарпальнасць і безальтэрнатыўнасць адказаўпарад для сваіх калег-педагогаў. Таму так падрабязна распрацоўваюцца канспекты заняткаў па кожнай тэме, таму так многа ўвагі іх вершаванаму суправаджэнню, гульнявой арганізацыі іх правядзення, каб аблегчыць задачу выхавальнікам — зрабіць навучанне малышоў маляванню цікавым і змястоўным, эфектыўным і развіваючым.
ЗМЕСТ
Ад аўтара................................................................ 3
Перш чым пачаць 'маляваць................................... 5
Асноўная форма навучання дзяцей прадметнаму маляванню 14
Методыка правядзення заняткаў у першай малодшай групе 21
Заняткі па маляванню ў другой малодшай групе.. 58
Методыка і змест працы ў сярэдняй групе.......... 103
Работа са старэйшай групай............................... 138
Замест заключэння............................................. 190
КНРНЛЬЧНК Людмнла Васнльевна
ОБУЧЕНЙЕ ДОШКОЛЬНМКОВ РНСОВАННЮ ПРЕДМЕТОВ Мннск, яздательство «Народная асвета» На белорусском языке Вучэбнае выданне
КІРЫЛЬЧЫК Людміла Васільеўна
НАВУЧАННЕ ДАШКОЛЬНІКАЎ МАЛЯВАННЮ ПРАДМЕТАЎ
Загадчык рэдакцыі М. А. Нікітка. Рэдактар A. М. Парахневіч. Малодшы рэдактар Л. I. Сташэнка. Вокладка мастака A. I. Карповіча. Мастацкія рэдактары Р. С. Фралоў, Л. У. Паўленка. Тэхнічны рэдактар С. I. Ліцкевіч. Карэктар I. С. Яромчык.
НБ № 3246
Здадзена ў набор 17.07.91. Падпісана ў друк 09.09.93. Фармат 84ХІ08'/з2Папера газетная. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 10,08+1,68 укл. Умоўн. фарба-адбіт. 12,18. Ул -выд. арк. 10,24+1,52 укл. Тыраж 7800 экз. Заказ 1603. Цана 500 р.
Выдавецтва «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 4. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.