Нажнічкі чараўнічкі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 80с.
Мінск 1994
А.А.Ганчарова
Нажнічкі ■ чараўнічкі
клас
УКАЗАННІ ДА ЎРОКАЎ
2. Каляндар. Успомніце, у якім месяцы нарадзіліся вашы бабуля, дзядуля, маці, тата, сёстры, браты, сябры. Падлічыце, колькі старонак вам трэба размеціць. Падбярыце ўзоры для ўпрыгожвання, якія б адпавядалі назвам месяцаў. Складзіце палоску паперы «гармонічкам». Надайце кніжачцыраскладушцы адпаведную форму, наклейце на тонкі кардон, выканайце аплікацыю або намалюйце ўзоры. Аформіце вокладку кніжкі.
3. Кубік. Разгледзьце ўзор вырабу, эскіз разгорткі. Падумайце, якія малюнкі вы падбераце да літар (літары прапаноўвае настаўнік). Выканайце разметку разгорткі кубіка, выражце па контуры, наклейце на тонкі кардон. Зрабіце малюнкі, напішыце адпаведныя літары, збярыце выраб. Кубікі складзіце ў адну каробку. Зрабіце падарунак малодшым дзецям.
6. Галаваломкі «Збяры малюнак». Разгледзьце ўзрры вырабаў, выберыце галаваломку. Размецьце неабходныя дэталі. Выражце, наклейце на кардон, разрэжце фігуры, складзіце ў канверт (канверт зрабіце самі).
7. Альбом. Разгледзьце ўзор вырабу і прасачыце паслядоўнасць яго выканання. Размецьце неабходныя дэталі: 2 накрыўкі з тонкага кардону, 4 ражкі з каляровай паперы. Падрыхтуйце 2 лісты паперы для абклейкі накрывак, 2 форзацы, 8—10 лістоў белай паперы. Адтуліны пракаліце шылам, працягніце тасьму або тоўстую нітку і завяжыце. У альбоме можна захоўваць маркі, паштоўкі, фотаздымкі.
8. Кніжкалічылка. Разгледзьце ўзор вырабу. Устанавіце, што агульнае ў кніжцы і альбоме. Размецьце дэталі, збярыце выраб, упрыгожце вокладку, напішыце лічбы. Выкарыстайце на ўроках матэматыкі.
9. Блакнот. Разгледзьце ўзор вырабу. Размецьце неабходныя дэталі, выражце, наклейце. Падрыхтуйце лісты белай паперы, прымацуйце, як паказана на малюнку. (Іх можна прыклеіць клеем, прашыць ніткамі або зрабіць шылам дзве адтуліны і працягнуць тасьму, дрот.)
10. Прышыванне гузікаў, кнопак, аплікоў. Разгледзьце спосабы прышывання гузікаў, кнопак і аплікоў. Па жаданню можна зрабіць мяккую падстаўку пад чайнік — падарунак маме, бабулі. На кавалак тоўстай тканіны (тонкую складзіце ўдвая, утрая) нашыйце гузікі — рознакаляровыя ці аднолькавыя — радамі, узорамі.
11. Рамонт адзення. Цыраванне. Разгледзьце малюнкі. Падумайце, чым падобнае цыраванне на плецены дыванок. Абрэжце пашкоджанае месца, адступіце ад краю 5— 6 мм, прашыйце швом «уперад іголку» вакол пашкоджанага месца. Зрабіце з нітак аснову на адлегласці 2—3 мм. Перапляціце кожную нітку асновы. Для цыравання можна выкарыстоўваць прыстасаванне «грыбок».
12. Рамонт адзення. Латанне. Разгледзьце малюнкі. Акуратна абрэжце пашкоджанае месца. Падбярыце кавалак тканіны для латкі (падобны па колеру, таўшчыні, большы па памерах за пашкоджанае месца). Пакладзіце яго з левага боку вырабу, прыфастрыгуйце. Падагніце край пашкоджанага месца ўнутр, прыфастрыгуйце і прышыйце. Край латкі прышыйце патайнымі шыўкамі. Можна прышываць фігурныя латкі з правага боку пяцельным швом.
13. Сумачка. Разгледзьце ўзор вырабу, разгортку эскіза. Выкрайку прымацуйце да тканіны. Выражце па выкрайцы выраб — накрыўку. Сшыйце бакі сумачкі пяцельным швом. Прышыйце кнопку да накрыўкі, накрыўку да сумкі. Зрабіце дзве адтуліны, працягніце ручку. Ручку можна зрабіць з тасьмы або з тоўстых нітак, сплеценых у коску. Сумачку можна выкарыстаць для рукадзелля.
14. Фартушок. Разгледзьце ўзор вырабу, эскізы дэталей. Фартушок можна пашыць з кавалка тканіны квадратнай формы або з хустачкі. Адрэжце ражкі, краі падагніце, прашыйце швом «уперад іголку», потым падрубіце. Намецьце, дзе прышыць завязкі, зрабіце зборкі, прышыйце кішэнь. Працяг на 3й старонцы вокладкі.
А.А.Ганчарова
Нажнічкі ■ чараўнічкі
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ПА ПРАЦОЎНАМУ НАВУЧАННЮ
ДЛЯ ВУЧНЯЎ 4 КЛАСА
ВЫДАННЕ ДРУГОЕ
Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1994
ББК 74.202.4я721 Г 19
УДК 331 (075.2)
Нумары ўрокаў, абазначаныя лічбамі ў правым верхнім вугле старонкі дапаможніка, дадзены ў адпаведнасці з прыкладным планаваннем (гл. Прь.кладнае ™анаванне ўрокаў працоўнага навучання ў 4 класе (часопіс «Народная асвета». 1989. N_ , )■
Ганчарова A. А.
Г 19 Нажнічкічараўнічкі: Вучэб. дапам. па прац. навучанню для вучняў 4га кл.— 2е выд.— Мн.: Нар. асвета, 1994.— 80 с.: іл.
ISBN 5341012410.
г 3310000000259 7894 ББК 74.202.4я721
М 303 (03)94
ISBN 5341012410
© Ганчарова A. А., 1993
732273
9
10
Шво „назад іголку
Падрудачнае шбо
Ляцельнае тбо
19
25
29
15 —16. Адзенне для лялькі. Разгледзьце малюнкі вырабаў і выкраек. Перавядзіце на паперу, выражце выкрайку, прымацуйце да тканіны, выражце. Сшыйце выраб швом па выбару (гл. урок 13). Упрыгожце.
17. Сумачка для насовачкі. Разгледзьце выраб. Зрабіце выкрайку. Сшыйце дэталі пяцельным швом. Прышыйце накрыўку, гузікі. Зрабіце ручку з тасьмы або тоўстых нітак. Падарыце малодшым дзецям.
18. Блакнот. Разгледзьце выраб. Размецьце лісты паперы для блакнота. Зрабіце блакнот, прымацуйце да асновы (тэлефона), упрыгожце па асабістай задуме. Падарыце тату, дзядулю.
19. Насценны кішэнь. Разгледзьце ўзоры вырабаў. Выберыце, які найбольш спадабаўся. Выканайце разметку, наклейце на тонкі кардон, выражце, сшыйце пяцельным швом. Упрыгожце па свайму густу. Кішэнь можна зрабіць і з тоўстай тканіны. Выраб падарыце маме. У кішэні можна захоўваць запісы кулінарных рэцэптаў, нумары тэлефонаў і інш.
20. Пеўнік — «грэлка для яец». Разгледзьце ўзор вырабу, выкрайкі дэталей. Зрабіце выкрайкі з тканіны. Сшыйце выраб, упрыгожце. Падарыце бабулі, маме.
22. Паўлін (ёлачная цацка). Разгледзьце малюнак. Складзіце ліст паперы ўдвая, намалюйце’ паўліна, каб дзюба трапіла на згіб. Выражце, зрабіце надрэзы на хвасце і грабеньчыку. Хвост упрыгожце. 3 фігурак паўліна можна зрабіць гірлянду, пано, кампазіцыю.
23. Віншавальная паштоўка. Разгледзьце выраб. Выражце па контуры паштоўку, упрыгожце яе. Зрабіце ўкладыш з паперы, напішыце віншаванне са святам.
24. Узоры для выразання. Разгледзьце ўзоры, перагніце пасярэдзіне і выражце па контуры. Сачыце за тым, каб не парэзаць згіб. Такімі вырабамі можна ўпрыгожыць пакой.
25. Шкатулка. Разгледзьце малюнак вырабу, эскізы дэталей. Устанавіце паслядоўнасць выканання вырабу. Размецьце ўсе дэталі. Збярыце выраб, упрыгожце яго. Выкарыстайце для гузікаў, кнопак і іншых дробных прадметаў.
26 27. Насценнае пано. Разгледзьце ўзоры вырабаў, выберыце па густу. Зрабіце выкрайкі ўсіх дэталей. Складзіце ўзор, наклейце на тканіну або кардон. Пано можна ўпрыгожыць класны пакой.
28. Кветкі з паперы. Разгледзьце ўзоры кветак. Выберыце па густу. Зрабіце паштоўку або пано.
29. Фігуркі жывёл. Каза, баран. Разгледзьце малюнкі цацак. Выберыце па густу. Выражце па контуры разгортку, намецьце лініі згібу, збярыце выраб. Упрыгожце цацку. Падарыце малодшым дзецям.
^ЗОРЬІ Для вышывання. Разгледзьце ўзоры. Выберыце па густу. Упрыгожце вышыўкай сурвэтку або бялізну для лялек, сумачку, шкатулку. (Узоры можна выразаць з тканіны і зрабіць аплікацыю.)
Вучэбнае выданне
ГАНЧАРОВА АЛА АЛЯКСАНДРАУНА
НАЖНIЧКІЧАРАЎНIЧКI
Вучэбны дапаможнік па працоўнаму навучанню для вучняў 4 класа
Загадчык рэдакцыі Л. I. Мінько. Рэдактар Л. М. Ясніцкая. Мастакі I. I. Серада, A. А. Іванова. Вокладка мастака Р. I. Красінскага. Мастацкі рэдактар Р. I. Красінскі. Тэхнічны рэдактар С. I. Л і цкев і ч. Карэктар В. С. Бабеня.
Падп ісана у друк • дыяпаз і тываў 02.09.93. Фармат 60x90 1/8. Папера афсетная N*1. Гарн і гура журнальная рубленая. Афсатны друк. Умоўн. друк арк. 10. Умоўн. фарба.адбіт. 24. Ул.выд. арк.6,76. Тыраж 180 0ООЭКЗ. (2і завод 100 001180 000 экз.) Заказ 689.
Выдавецтва «Народная асвета» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцвнзія ЛВ № 4. 220600, Мінск, првспект Машэрава, 11.
Мінская фабрыка каляроеага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.