Неўміручая песня лясоў  Віктар Кісялёў

Неўміручая песня лясоў

Віктар Кісялёў
Выдавец: Народная асвета
Памер: 64с.
Мінск 1992
31.63 МБ

в. н. кісяў/ Н ЕЎМIРУЧАЯ
ПЕСНЯ ЛЯСОЎ
ЭТАТЫМАЯ БЕЛАРУСЬ
В.Н.Кісялёу
НЕЎМІРУЧАЯ
ПЕСНЯ АЯСОЎ
КНІГА ДЛЯ ВУЧНЯЎ
M1HCK «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1992
ББК 28.58 К 44
Серыя заснавана ў 1991 годзе
Рэдакцыйная калегія серыі:
Н. В. Б а т у р ы ц к а я, ст. навук. супрац.
A. М. К у р с к о ў, канд. біялаг. навук
Н. В. Казлоўская, д-р біялаг. навук
С. I. С і д о р, канд. геаграф. навук
В. П. Я к у ш к а, д-р геаграф. навук
Аўтарызаваны пераклад з рускай мовы Л. М. ДАЙНЕКІ
В популярной форме рассказывается о развнтнн растнтельного покрова Белорусснн, начнная от «первопоселенцев» на безжнзненных берегах древнейшнх морей до нашнх дней. Чнтателн познакомятся с темн растеннямн, которые, нсчезнув, далн начало зеленому убранству республнкя. Увлекательно опнсаны древнне тропнческне болота н пустынн, янтарные, вечнозеленые н современные леса. Много познавательного можно узнать о растенняхлесообразователях. Освеіцены сложные современные экологнческне проблемы Белорусснн.
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Кісялёў В. Н.
К 44 Неўміручая песня лясоў: Кн. для вучняў: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Аўтарыз. пер. з рус. мовы Л. М. Дайнекі.— Мн.: Нар. асвета, 1992.— 64 с.: іл.— (Гэта ты, мая Беларусь).
ISBN 5-341-00629-1.
Кнселев В. Н. Бессмертная песня лесов: Кн. для ученнков.
У папулярнай форме расказваецца аб развіцці расліннага покрыва Беларусі, пачынаючы ад «першапасяленцаў» на безжыццёвых берагах старажытнейшых мораў да нашых дзён. Чытачы пазнаёмяцца з тымі раслінамі, якія зніклі, але далі пачатак зялёнаму ўбранню рэспублікі. Захапляюча апісаны старажытныя трапічныя балоты і пустыні, бурштынавыя, вечназялёныя і сучасныя лясы. Шмат пазнавальнага можна даведацца аб раслінахлесаўтваральніках. Асветлены складаныя сучасныя экалагічныя праблемы Беларусі.
4802020000— 054
К 149—92
М 303(03) —92
ISBN 5-341-00629-1
ББК 28.58
© В. Н. Кісялёў, 1992
© Пераклад. Л. М. Дайнека, 1992
© Афармленне. Ю. М. Цюрын, 1992
ГІСТОРЫЯ ЗЯЛЕНАГА
ПОКРЫВА
БЕЛАРУСІ
ЯК БЕЛАЯ РУСЬ ЗРАБІЛАСЯ ЗЯЛЁНАЙ
Для таго каб расліны маглі зялёным покрывам аздобіць зямлю, патрэбны дзве відавочныя ўмовы: перш за ўсё, патрэбна суша, на якой яны б змаглі расці; падругое, павінны існаваць самі расліны. Абмежаваўшы нашу гаворку тэрыторыяй Беларусі, прасочым фарміраванне яе зялёнага покрыва, узяўшы за арыенціры толькі асноўныя звесткі пра геалагічную гісторыю Зямлі і эвалюцыю расліннага свету. Дынаміка прыроднага асяроддзя Беларусі, вядома, неаддзельна ад развіцця ўсёй нашай планеты як касмічнага цела, але, разам з тым, мае свае, толькі ёй уласцівыя асаблівасці.
Па сучасных уяўленнях,3ямля стварылася каля 4,5 мільярда гадоў назад у выніку гравітацыйнага згушчэння рассеянага ў калясонечнай прасторы газапылавога рэчыва.
Разагрэў зямных нетраў, у асноўным, за лік цеплыні, што вылучаецца пры распадзе урану, торыю, калію і іншых радыеактыўных элементаў, садзейнічаў падзяленню планетнага цела на геасферы. 3 акаляючай ядро мантыі былі выцеснены лёгкія і легкаплаўкія кампаненты першаснага планетнага рэчыва, якія стварылі зямную кару. Каля 3,0—3,5 мільярда гадоў назад у раннім археі на тэрыторыі Беларусі ўзніклі граніта-гнейсавыя купалы.
Першасныя пароды, прагрэтыя тыся-
чаградуснай гарачынёй, неаднаразова сціскаліся ў складкі. Стварылася вялізная горная краіна, якую амаль 2 мільярды гадоў у пратэразоі раз’юшана разбуралі гарачыня, холад, дажджы, вятры і марскія хвалі. Так сфарміраваўся складкаваты жорсткі фундамент УсходнеЕўрапейскай платформы, які назаўсёды страціў сваю пластычную рухомасць. (мал. 1).
Тэрыторыя Беларусі, як частка гэтай платформы, за двухмільярдны адрэзак часу трансфармавалася ад горнай краіны да выпалажанай раўніны з марскімі басейнамі. Яна спазнала працяглыя абледзяненні і вывяржэнні вулканаў, а яе паверхня афарбоўвалася ў колеры ад вогненна-чырвонага лававых плыняў да шэрага выветраных парод і пастэльнажоўтага першых пясчаных адкладаў.
Гэта была безжыццёвая пустыня, абкружаная марскімі басейнамі, у якіх зараджаліся расліны, каб праз нейкі час зялёным дэсантам высадзіцца на абпаленым сонцам непрыветлівым беразе.
Эвалюцыі спатрэбілася значная част-* ка таго двухмільярднага адрэзку часу, каб з простых арганічных злучэнняў, што стварыліся пад уплывам ультрафіялетавага абпраменьвання, навальніц, вулканічнай гарачыні і распаду радыеактыўных элементаў, стварыць складаныя арганічныя малекулы. У выніку ў
нежывой матэрыі ў першасных морах і на прымітыўнай Зямлі стварыліся цэлыя малекулярныя сістэмы-агрэгаты, якія налічвалі мільёны малекул. Такія ўтварэнні атрымалі назву «каацэрватных кропель» (мал. 2).
Акадэмік A. I. Апарын лічыў, што менавіта гэтыя «кроплі» далі пачатак жы-
вым істотам. Аднак на пытанне, якім чынам адбыўся здзіўляючы пераход ад нежывога да жывога, сучасная навука не можа адказаць. Яна можа толькі прыблізна меркаваць аб паходжанні першых фотасінтэзуючых раслін на. Зямлі — водарасцей.
Самыя старадаўнія водарасці — сіне-
Мал. 1. На працягу двух мільярдаў гадоў вывяржэнні вулканаў, буры перагрэтай атмасферы, дажджы і марскія хвалі фарміравалі сушу Зямлі. Пад уздзеяннем касмічнага абпраменьвання, энергіі Сонца,
вулканічных вывяржэнняў і маланак з атмасферных газаў (аміяку, цыяну, метану, свабоднага вадароду) і вадзяной пары стварыліся першыя складаныя арганічныя малекулы. Асаджаючыся разам з дажджамі
або пад уздзеяннем сілы цяжару, яны аказваліся ў водным асяроддзі і на сушы. Суша не магла абараніць іх ад разбуральнай радыяцыі Сонца і космасу.
зялёныя — узніклі ў каляпаверхневых слаях першаснага акіяна на кантакце з паветраным асяроддзем, насычаным да таго ж вуглякіслым газам. У такіх умовах у праводарасцей з’явіліся першыя пласціністыя ўтварэнні з фотасінтэзуючымі пігментамі (хларапластамі) — мікраскапічныя «сонечныя батарэі», здольныя з вады, вуглякіслага газу і іншых простых злучэнняў пад уздзеяннем святла ствараць складаныя арганічныя злучэнні.
Фотасінтэз — гэта той біятэхналагічны працэс, пры якім паглынаемы вуглякіслы газ пераўтвараецца ў кісларод. Пратэразой называюць эрай водарасцей і бактэрый. Водарасці былі на Зямлі першымі аўтатрофнымі фотасінтэ-
экран, які беражэ Зямлю ад радыеактыўнага выпраменьвання Сонца, што знішчае ўсё жывое.
Неабходна адзначыць, што водарасці — даволі аб’ёмная група раслінных арганізмаў, якія адрозніваюцца ў асноўным афарбоўкай фотасінтэзуючых пігментаў, напрыклад, залацістыя, бурыя, зялёныя, жоўта-зялёныя і чырвоныя. Як правіла, гэта расліны воднага асяроддзя. Але каб пазнаёміцца з самымі старадаўнімі сярод іх — сіне-зялёнымі — не трэба рабіць фантастычнае падарожжа ў часе, варта ўвайсці ў хвалепрыбойную паласу нашых азёр, якія «цвітуць», і зачэрпнуць у жменю замест вады «зялёнага кісялю».
Размнажаючыся ў прэсных вадаёмах, дзе шмат спажыўных рэчываў, сіне-зялёныя водарасці мікрацысціс, анабена і інш. у другой палове вясны, летам і ў пачатку восені выклікаюць гэта «цвіценне вады», што ўжо стала стыхійным бедствам. Вада робіцца не толькі непітной, але яе нельга выкарыстоўваць і ў прамысловых мэтах. Яна насычана атрутнымі выдзяленнямі гэтых водарасцей, некаторыя з якіх самі атрутныя. На жаль, чалавек, уносячы ў вялікай колькасці ўгнаенні на палі, садзейнічае «цвіценню вады», бо значная колькасць гэтых угнаенняў змываецца ў вадаёмы.
Сярод сіне-зялёных водарасцей існуе група відаў, здольных засвойваць атмасферны азот, спалучаючы гэты працэс з фотасінтэзам. Такія раслінныя арганізмы ў сваім развіцці практычна не
Мал. 2. Воднае асяроддзе ахоўвала арганічныя малекулы не толькі ад радыяцыі, але і ад магчымага кантакту з кіслародам, калі ён вылучаўся з
нетраў Зямлі. Нераўнамернае размеркаванне арганічных малекул у вадзе прывяло да ўзнікнення напаўвадкіх згушчэнняў — каацэрватаў. Ка-
ацэрваты мелі ахоўную абалонку, якая падзяляла іх з навакольным водным асяроддзем.
зуючымі арганізмамі і сталі прадвеснікамі больш арганізаванага жыцця. Да пачатку выхаду раслін на сушу атмасфера, якая да гэтага складалася з метану, аміяку і вуглякіслага газу, узбагацілася кіслародам і яе газавы састаў наблізіўся да сучаснага. Мігрыруючы ў верхнія слаі атмасферы, кісларод на вышыні 20— 25 км сфарміраваў ахоўны азонавы
залежаць ад наяўнасці пажыўных рэчываў у месцах пражывання. Гэта дазволіла ім засяліць нежылыя, без ніякіх слядоў глебы горныя пароды. Такім чынам яны падрыхтавалі сушу для асваення болёй высокаарганізаванымі раслінамі.
Селячыся на ствалах дрэў у гарадах і прамысловых цэнтрах, сіне-зялёныя водарасці афарбоўваюць іх амаль цалкам
у зялёны колер. Даволі аднаго позірку на бліскуча-ізумрудны ствол дрэва, асабліва ў шэрую восень, каб зрабіць вывад аб высокім узроўні забруджанасці паветра ў гэтым горадзе злучэннямі азоту. У лясах, на якія не ўздзейнічае забруджанае паветра, сіне-зялёныя водарасці пасяляюцца на камлях дрэў, бліжэй да зямлі. Бактэрыі перапрацоўваюць у такіх глебах рэшткі раслін, вызваляюць азот і вяртаюць яго ў атмасферу.
Такое спалучэнне адных з першых наземных прымітыўных арганізмаў і складана арганізаванага дрэва дазваляе рэальна ўявіць сабе эвалюцыйны шлях, які прарабіў зялёны свет планеты, хоць на сучасны навуковы погляд сіне-зялёныя водарасці, дасягнуўшы дасканаласці ў мікраарганізацыі свайго цела і ў прыстасаванні да прыроднага асяроддзя, з’яўляюцца тупіковай галіной эвалюцыі.
Водарасці не толькі стваральнікі кіслароду і прадстаўнікі першых наземных арганізмаў. Яны паклалі пачатак вялікім заваёвам, якія зрабіла жыццё на пустыннай сушы.
Лістасцябловыя расліны выйшлі на
сушу ў сілуры (440—410 мільёнаў гадоў назад). Тэрыторыя Беларусі належала тады Балта-Сармацкаму кантыненту, які займаў паўночную і ўсходнюю часткі сучаснай Еўропы. Пад бязлітасным сонцам ляжала раўнінная краіна з сухім трапічным кліматам. Толькі на крайнім захадзе Беларусі (паўночней Брэста) і на паўночным захадзе (ад Ашмян да Браслава) накочваліся на бераг хвалі двух заліваў платформеннага мора Цэнтральнай Еўропы. Імаверней усяго зямля Беларусі ўпершыню засялілася прымітыўнымі лістасцябловымі раслінамі менавіта на нізінных берагах гэтых двух марскіх заліваў (мал. 3).
Шатландскі ўрач У. Макі, што ў вольны ад медыцынскай практыкі час займаўся геалогіяй, у 1912 годзе непадалёку ад вёскі Райні ў Шатландыі ў пластах крамянёвай пароды, узростам у 415 мільёнаў гадоў, знайшоў акрамянелыя рэшткі расліны, якую пазней назвалі рынія. У 1937 годзе У. Ланг знайшоў рэшткі другой старадаўняй расліны — куксоніі (мал. 4).
Куксонія і рынія, аб’яднаныя па-
Мал. 3. Першая расліннасць на марскіх узбярэжжах.
леабатанікамі пад агульнай назвай рыніяфіты, мелі вельмі простую будову цела і больш напаміналі водарасці, чым наземныя расліны. У іх не было каранёў і лісця. Прымітыўнае невысокае (да 30—50 см) сцябло заканчвалася спараноснымі органамі размнажэння. Гэтыя вільгацелюбівыя расліны рассяляліся на ўзбярэжным мелкаводдзі і ў сырых балоцістых мясцінах, часам ствараючы густыя зараснікі.
Міжволі напрошваецца пытанне: ці раслі прымітывы наземнага зялёнага свету на берагах марскіх заліваў у заходняй частцы Беларусі? Хутчэй за ўсё, раслі. Ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што нашэсце зялёных раслін на сушы Беларусі пачалося менавіта з за-
даваць ваду і пажыўныя рэчывы з вільготнай глебы да лісця — «біятэхнічнай фабрыкі» (мал. 6).
У дэвоне (410—350 мільёнаў гадоў назад) тэрыторыя Беларусі была адной з арэн эвалюцыі наземнага арганічнага свету. За 60 мільёнаў гадоў ва ўмовах спякотнага трапічнага клімату, калі паветра было максімальна насычана вуглякіслым газам, неабходным для фотасінтэзу, зялёнае покрыва прайшло шлях ад нізкарослых зараснікаў прымітыўных раслін да лясоў з праголанасенных. У гэты час узніклі першыя папараці, хвашчы і дзеразовыя.
У дэвоне парушыўся амаль двухмільярдны спакой Усходне-Еўрапейскай платформы: асобныя вялізныя яе
Мал. 4. Першапасяленцы сушы: 1 —куксонія, 2— рынія.
хаду, ад балоцістых берагоў заліваў сілурыйскага мора.
Ад рыніяфітаў бяруць пачатак псілафіты (мал. 5) — наступны крок эвалюцыі зялёных раслін у прыстасаванні да наземнага спосабу жыцця. Іх зараснікі вышынёй 1—-2 метры зрабіліся неад’емным кампанентам балоцістых мясцін на пачатку дэвону.
Для пражывання на сушы расліны вымушаны былі ўдасканальваць сваю «водаправодную» сістэму, здольную па-
ўчасткі пачалі то павольна апускацца, то ўзнімацца. Адпаведна, мора то паглынала сушу, то сыходзіла з яе. Трансгрэсія мелкаводнага мора на Беларусь пачалася з усходу, узбярэжная зона адступіла, калі глядзець на сённяшнюю геаграфічную карту, да лініі Ашмяны — Баранавічы — Пінск. У апошняй трэці дэвонскага перыяду адзіны марскі басейн распаўся на два вадаёмы. Адзін з іх, мелкаводны, заняў Аршанскую тэктанічную ўпадзіну (паўночны ўсход Бела-
Мал. 5. Наступны крок эвалюцыі — псілафіты.
русі), другі, больш глыбакаводны — Прыпяцкі прагін (поўдзень рэспублікі). Стварэнне гэтага прагіну суправаджалася разломамі крышталічнага фундаменту, у актыўных зонах якога (паўднёвей, прыкладна, Гомеля) дзейнічалі вулканы.
Уздоўж марскога ўзбярэжжа ў мелкаводных лагунах з глеістым дном раслі лясы з дрэвападобных раслін, перш за ўсё з папарацей.
•Першыя дрэвападобныя папараці ўвенчваліся кронай са смоўжападобнымі галінкамі. Пад полагам гэтых даволі высокіх дрэў з дыяметрам ствала каля падножжа да 2 м туліліся іхнія родзічы — нізкарослыя папараці. Звычайнымі былі тут і хвашчы, а паверхню вільготнай зямлі займалі старадаўнейшыя імхі і дзеразовыя (астэраксілон і схізаподыум).
У карбоне (350—280 мільёнаў гадоў назад) тэрыторыя сучаснай Беларусі ўваходзіла ў састаў Еўрамерыйскай фларыстычнай вобласці, якая ўключала Еўропу, Паўночную Амерыку, частку Сярэдняй Азіі і Казахстана. Ва ўмовах вільготнага экватарыяльнага і трапічнага клімату прымітыўных дзеразовых змянілі дрэвападобныя лепідадэнд раны (мал. 7). Іх калонападобныя ствалы вышынёй да 30 м і дыяметрам каля
падножжа болей за 1 м увенчваліся велічнай кронай (мал. 8). 3 імі гарманіравалі стройныя, з кронай з вялізнага перыстага лісця папараці-псароніусы.
Адметнасць лясам з лепідадэндранаў, псароніусаў і продкаў дзеразовых — сігілярый на балоцістых берагах карбонавага мора, што затапіла паўднёвы ўсход Беларусі, надавалі хвашчы: каламіты і кліналісты (мал. 9). Калі каламіты дасягалі вышыні 10, радзей 20 м, то кліналісты мелі сцяблы даўжынёй у некалькі метраў, якія палягалі да зямлі і слаліся па ёй. Змрочны свет лясных балот карбону дапаўнялі пачварныя запаволеныя стэгацэфалы і амфібіі, а ў вільготным цёплым паветры ляніва пераляталі гіганцкія стракозы з размахам крылаў да 3 м.
Пахаладанне і нарастанне засушлівасці клімату ў канцы карбону разбурылі змрочна-зялёную веліч. Плошча балотных лясоў скарацілася, і большасць вільгацелюбівых раслін (дрэвападобных дзеразовых і хвашчоў) вымерла. Мора адступіла за межы Беларусі. У зялёным покрыве споравыя расліны пачынаюць уступаць месца насенным. Насенне, забяспечанае запасам пажыўнага рэчыва і абароненае абалонкай ад неспрыяльнага ўздзеяння экалагічных фактараў, ва ўмовах сухога клімату значна паспя-
Мал. 6. «Вадаправод»; 1 —у сучасных раслін, 2 — у старажытных раслін.
Мал. 7. Лес з дрэвападобных раслін на балоцістым беразе карбонавага мора: 1 —сігілярыі, 2 — лепідадэндраны, 3 — каламіты, 4 — папараці.
ховей, чым споры, выконвае задачу размнажэння і распаўсюджвання раслін.
Каб прасачыць далейшую эвалюцыю расліннага свету Беларусі, неабходна ажыццявіць невялікі пазнаваўчы экскурс у Паўднёвае паўшар’е, дзе познакарбонавае пахаладанне прывяло да мацерыковага абледзянення на існаваўшым у той час кантыненце Гандвана (сённяшнія Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, Паўднёвая Афрыка, паўвостраў Індастан, Антарктыда). У гэтых умовах эвалюцыйную перавагу набьілі насенныя папараці (птэрыдаспермы) і першыя голанасенныя — кардаіты, сагоўнікі і бенеціты, як найбольш прыстасаваныя. Трэба зазначыць, што сагоўнікі ў нашы дні — звычайныя расліны трапічных і субтрапічных лясоў, а кардаіты, даўшы пачатак хваёвым, вымерлі.
Спыненне абледзянення дало магчымасць развівацца і распаўсюджвацца
гандванскай, або глосаптэрыевай флоры. Назву глосаптэрыевай гэта старадаўняя флора атрымала за падабенства свайго лісця з формай языка, рассечанага як пяро птушкі (ад грэчаскага глоса — язык і птэрон —пяро). У пярмі (285—
Мал. 8. Ліст, які ўпаў з кроны лепідадэндрана і захаваўся ў праслойках каменнага вугалю.
230 мільёнаў гадоў назад) узнік моцны міграцыйны паток гэтай гандванскай флоры з Антарктыкі праз Індастан і трапічную Афрыку ў Азію і Еўропу. Дасягнуўшы Азіі, кардаіты сталі дамінантамі расліннага покрыва. Гэта былі высокія (больш за 30 м) дрэвы, стройныя ствалы якіх, густа пераплёўшыся, пранізвалі балотную глебу, а галіны заканчваліся доўгім (да 1 м) лінейным лісцем. Кардаіты, у надзвычайнай колькасці пахаваныя ў азіяцкіх балотах, стварылі багацейшыя залежы сібірскага каменнага вугалю.
На тэрыторыі Беларусі ва ўмовах засушлівага трапічнага клімату пярмі працягвала існаваць збедненая еўрамерыйская флора, вільгацелюбівыя прадстаўнікі якой пачалі выміраць яшчэ ў канцы карбону. Разнастайныя папараці і сігілярыі стваралі больш-менш густыя зараснікі на ўзбярэжжах мелкаводных лагун толькі на крайнім захадзе (на поўнач ад Брэста і на захад ад Ашмян) і паўднёвым усходзе (паміж Петрыкавам, Лоевам і Брагінам) Беларусі. 3 гэтага часу Усходне-Еўрапейская платформа ператварылася ў арэну эвалюцыйнай барацьбы еўрамерыйскай, якая пагасала, і жыццяздольнай глосаптэрыевай флор.
У трыясе (230—195 мільёнаў гадоў назад), які паклаў пачатак мезазойскай эры, Беларусь зрабілася часткай адзінага гіганцкага суперкантынента ў Паўночным паўшар’і — Лаўразіі. Міжземнаморскі басейн Цесіс аддзяляў яго ад не менш грандыёзнага кантынента ў Паўднёвым паўшар’і— Гандваны. У сярэдзіне гэтага перыяду мора пакінула Прыпяцкую ўпадзіну.
Трапічныя пустыні і паўпустыні былі характэрны для трыясавых ландшафтаў Беларусі. Пераважалі старадаўнія хвойныя і насенныя папараці. На ўзбярэжжах вадаёмаў і балот, якія высыхалі і знікалі, выміралі апошнія прадстаўнікі
Мал. 9. Каламіты ў балотах карбону. На пярэднім плане павалены ствол лепідадэндрана. Справа і на заднім плане сігілярыі.
дрэвападобных дзеразовых, папарацей, каламітаў і кардаітаў. Шырока распаўсюдзіліся мезафітныя голанасенныя — сагоўнікі, беніціты і гінкгавыя, хаця суцэльных зараснікаў не было (мал. 10).
У трыясавых пустынях і паўпустынях Беларусі, па ўсёй бачнасці, голанасенныя былі распаўсюджаны нераўнамерна, а імкнуліся ў паніжаныя, больш увільготненыя месцы. Сагоўнікі і
Мал. 10. Трыясавыя бенецітавыя «рэдкалессі»: 1 — вольтцыя, 2 — араўкарытэс, 3 — вільямсонія, 4 — бенеціты; першыя шышканосныя.
бенеціты знешне былі падобныя. Іх выкапнёвыя знаходкі па ўсёй тэрыторыі Беларусі дазваляюць меркаваць, што трыясавыя раўніны Беларусі займалі гэтыя своеасаблівыя расліны з калонаабо бочкападобнымі стваламі, з цэльным ці перыстым лісцем. 3 гінкгавых да нашых дзён дажыў гінкга двухлопасцевы, які лічыцца свяшчэнным дрэвам у Кітаі і Японіі. Яго можна ўбачыць у парку імя А. Луначарскага ў Гомелі, у фондавай аранжарэі Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР, аднак у Мінску пад адкрытым небам яны пашкоджваюцца марозамі.
У даволі прарэджаных змешаных лясах з выміраючымі групамі палеазойскіх раслін і эвалюцыйна новымі
прадстаўнікамі зялёнага свету (мал. 11) у пошуках ежы блукалі дзіўныя яшчары і дыназаўры. Жукі і іншыя насякомыя луналі ў разагрэтым паветры. У канцы перыяду з’явіліся першыя прымітыўныя млекакормячыя.
Увільгатненне клімату, якое наступіла ў канцы трыясу, прывяло да ўсталявання вільготна-трапічных умоў на сушы Беларусі ў юрскім перыядзе (195— 135 мільёнаў гадоў назад). Нарастанне
ўвільготненасці суправаджалася трансгрэсіяй з Дняпроўска-Данецкай упадзіны мора, якое затапіла ў сярэдзіне перыяду паўднёвы ўсход рэспублікі (Гомельшчыну, частку Міншчыны і Магілёўшчыны). Агульнае апусканне Усходне-Еўрапейскай платформы выклікала наступ мора і на крайні захад рэспублікі.
Суша Беларусі аказалася пасярод велізарнага паўвострава, які распасціраўся з поўначы на поўдзень і клінам вы-
Мал. 11. Юра— апошні геалагічны перыяд глосаптэрыевай флоры ў Паўночным паўшар'і.
На пясчаных і глеістых берагах рэк раслі: 1 —хвашчы, 2 — дрэвападобныя папараці,
3, 4 — бенеціты, 5 — першыя хвойныя, 6 — гінкга.
піраўся ў грандыёзны марскі басейн, што затапіў Заходнюю, Цэнтральную і Паўднёвую Еўропу, Прычарнамор’е, Паволжа і цягнуўся далёка на ўсход, аж да Індастана.
Зрэзаная ўзбярэжная лінія лагуны, якая стварылася на паўднёвым усходзе Беларусі, мноства азёр і выпалажаная раўніна з вільготным трапічным кліматам — ідэальныя ўмовы для росквіту глосаптэрыевай флоры, што фарміравала вільгацелюбівыя сагоўніка-бенецітавапапарацевыя і хвойна-гінкгава-сагоўнікавыя лясы, сярод якіх у балоцістых мясцінах нярэдкімі былі і зараснікі хвашчоў.
Расліннаедныя рэптыліі стэгазаўры, дыпладокі і брантазаўры, якія дасягалі гіганцкіх памераў (да 30 м), а побач з імі драпежнікі цэратазаўры і алазаўры дапаўнялі гэты зялёны ландшафт. Першыя матылькі трохі супакойвалі агрэсіўна-канкурэнтны свет, які да таго ж быў напоўнены лятучымі яшчарамі птэрадактылямі і першымі зубатымі птушкамі археаптэрыксамі, што перабіраліся з галіны на галіну.
Зялёнае покрыва Беларусі ў першай палове мелавога перыяду (137—67 мільёнаў гадоў назад) мала чым адрознівалася ад раслін юрскага перыяду. Суша павольна апускалася,і яе затаплялі неглыбокія ўнутранакантынентальныя моры, а павольны яе пад’ём нараджаў азёры і балоты. Соннае зялёнае маўчанне перарывалі толькі перадсмяротныя енкі расліннаедных волатаў, якіх грызлі неўтаймаваныя драпежнікі.
Прыкладна ў сярэдзіне мелавога перыяду адбываецца адно з найвялікшых у геалагічнай гісторыі Зямлі наступленняў мора на сухазем’е. Паўночная частка Беларусі (паўночней Магілёва і Мінска), Прыбалтыка, вярхоўі Дняпра і Волгі разам з тэрыторыяй Швецыі і Фінляндыі робяцца гіганцкім раўнінным востравам пасярод вялізнага (аж да Афрыкі і да Енісея) марскога басейна. Няўстойлівая ўзбярэжная лінія, мелкаводдзі, безліч азёр, вільготны трапічны клімат — нішто не прадказвала пагрозы свету голанасенных і дыназаўраў.
На думку сучасных батанікаў-сістэматыкаў, усе кветкавыя (пакрытанасен-
ныя) маюць аднаго агульнага продка, які, вераемней усяго, знаходзіўся паміж насенных папарацей, прадстаўляючы адну з галін прымітыўнай групы голанасенных. Палеанталагічныя рэшткі першасных кветкавых раслін і прамежкавай групы паміж імі і насеннымі продкамі пакуль што, на жаль, не знойдзены. Палеабатанікі ў геалагічных адкладах сустракаюць зялёныя арганізмы, якія ўжо сфарміраваліся. Найбольш архаічныя з гэтых арганізмаў вызначаюцца як старадаўнейшыя — прародзічы сучасных родаў і сем’яў расліннага свету.
Савецкія батанікі У. А. Вахрамееў (1947) і A. Л. Тахтаджан (1948) адначасова з амерыканскім вучоным Ч. Арнольдам (1947) выказалі меркаванне, што далёкія продкі кветкавых раслі ў гарах на камяністых восыпах, ва ўмовах, якія не садзейнічалі іх захаванню ў асадачных пародах. Можна аспрэчваць любую гіпотэзу, але хуткае заваяванне сушы кветкавымі раслінамі прыкладна 110 мільёнаў гадоў назад — з’ява надзвычайная.
Першымі жыццёвымі формамі кветкавых былі дрэвы ці кусты. Утварэнне травяністых раслін звязана, па ўсёй бачнасці, з прыстасаваннем пакрытанасенных да кліматычных умоў, мала спрыяльных для дрэвавых форм — засушлівасці і тэмпературных кантрастаў. Вялікае значэнне мела пры гэтым неаценія — здольнасць размнажацца на ранняй стадыі індывідуальнага развіцця ад моманту зараджэння да канца жыцця (антагенезу).
На думку батаніка-географа, прафесара М. I. Галенкіна (1927) вырашальнай умовай для пераможнага распаўсюджвання кветкавых з’явілася іх прыстасаванасць да яркага Сонца. Гэта святловынослівасць адсутнічала ў папарацей, сагоўнікаў і іншых хвойных, якія панавалі да сярэдзіны мелавога перыяду ў клімаце з большай вільготнасцю і меншай асветленасцю.
Неабходна зазначыць, што пытанне аб продках кветкавых раслін не мае адназначнага адказу. Некаторыя палеабатанікі мяркуюць, што мелася некалькі цэнтраў паходжання сённяшніх уладароў зялёнага свету.
3 камяністых восыпаў гор Зямлі Сунда паўднёва-ўсходняй Лаўразіі (сучасная паўднёва-ўсходняя Азія з прылягаючымі астравамі) ва ўмовах зараджэння мусоннага клімату з перыядам засухі пачалося неверагодна агрэсіўнае распаўсюджванне кветкавых раслін. На працягу некалькіх мільёнаў гадоў яны заваявалі ўсю сушу.
Пад канец мелавога перыяду лясы са старадаўніх форм платанаў, лаўраў, дубоў, магнолій і эўкаліптаў, сярод якіх звычнымі былі хвойныя — секвоі, цісы і кіпарысы, зрабіліся неад’емным кампанентам раўнінных ландшафтаў Беларусі.
Заваёва сушы кветкавымі стала адным з рашаючых этапаў эвалюцыі жывёл. Хоць млекакормячыя з’явіліся ў канцы трыясу ці некалькі раней, чым кветкавыя расліны, але іх бурнае развіццё пачынаецца з канца мелу і асабліва актыўнае ў далейшым трацічным перыядзе.
Спалучанае развіццё двух эвалюцыйна актыўных прадстаўнікоў арганічнага свету, кветкавых раслін і млекакормячых жывёл, прывяло, у рэшце рэшт, да з’яўлення чалавека, які не толькі мэтанакіраваным адборам падштурхнуў развіццё зялёнага свету, што ўскарміў яго, але і пачаў асэнсавана або неасэнсавана знішчаць гэты свет.
Усю разнастайнасць кветкавых раслін можна звесці да трох галоўных груп: дрэў, кустоў і траў, якія дазваляюць ім ствараць шмат’ярусныя згуртаванні і максімальна выкарыстоўваць прыроднае асяроддзе. Аднак першыя беларускія лясы з іх прадстаўнікоў не вызначаліся асаблівай пышнасцю і багаццем ва ўмовах пераменна-вільготнага клімату.
3 палеагену (67—25 мільёнаў гадоў назад) пачаўся адлік апошняй, кайназойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі. Палеаген і неаген, што наступіў следам за ім, часта аб’ядноўваюць у трацічны перыяд, на працягу якога фарміравалася арктатрацічная флора — папярэдніца сучаснай расліннасці трапічнага, субтрапічнага і ўмеранага паясоў Паўночнага паўшар’я. У стварэнні сучаснага зялёнага покрыва Беларусі, якая ўваходзіць ва ўмераны пояс, знач-
ная, калі не вядучая, роля належыць папярэдняй тургайскай флоры з лістападнымі, іголкавахвойнымі і часткова вечназялёнымі дрэвамі.
Паўночная і сярэдняя паласа Беларусі сталі паўднёвай часткай кантынента, які павялічыўся ў параўнанні з мелавым перыядам за кошт ГІерадуралля і Уральскіх гор. На поўдні (Палессе) і захадзе (да Гродна) трансгрэсіі мелкаводнага мора змяніліся яго рэгрэсіямі. У раўнамерна вільготным клімаце пачатку палеагену на раўнінах Беларусі раслі вільготныя трапічныя і субтрапічныя лясы, якія ўваходзілі ў Еўрапейскую фларыстычную правінцыю. Пальма сабаль, лаўры, бамбукі, дрэвападобныя папараці, фікусы, эўкаліпты, пратэйныя і іншыя вечназялёныя дрэвы былі такімі ж звычнымі ў лясах, як у нашы дні сасна і елка. Багацце ежы выклікала росквіт гіпарыёнавай фауны з яе цяжкавагавымі мастадонтамі, трохпалымі гіпарыёнамі і шаблязубымі махайродамі.
У канцы палеагену мора пайшло з тэрыторыі Беларусі, але няма ўпэўненасці сказаць, што назаўсёды. У будучай геалагічнай гісторыі магчымы новыя яго трансгрэсіі. Але ці засцігне чарговы наступ мора на сушу чалавечы род, эвалюцыя якога несувымерная з геалагічным развіццём Зямлі?
У пачатку неагену (25—1 мільён гадоў назад) Беларусь уяўляла сабой нізінную забалочаную азёрную раўніну, на выпалажаных невялікіх узвышшах якой ляніва нараджалася рачная сетка, што дала пачатак сучасным рачным далінам.
Паступовае пахаладанне і пасушэнне клімату змянілі зялёнае покрыва Беларусі. Вечназялёная трапічная расліннасць была адцеснена на поўдзень, у Міжземнамор’е. Яе замянілі змешаныя лясы з магнолій, алеандраў, лаўраў, гранатаў, грэцкіх арэхаў, букаў, каштанаў і кляноў. Высокія і сухія мясціны захапілі хвойныя лясы. У забалочаных нізінах панавалі самыя высокія ў гісторыі Беларусі «бурштынныя лясы» са смаланосных гіганцкіх дрэў таксодыума (балотнага кіпарыса), секвоі і ліквідамбара (мал. 12). Іх акамянелыя смолы знаходзяць не толькі на берагах Балтыйскага мора, але і на Палессі.
Далейшае павольнае пахаладанне да ўмерана цёплага клімату ў пліацэне, другой палове неагену, пакінула цеплалюбівыя лістападныя шыракалістыя пароды (дуб, клён, вяз, бук, граб, каштан і іншыя) як прымесь да змешаных субтрапічных лясоў. Зменшыліся плошчы азёр і балот.
У час пахаладання і нарастання засушлівасці пад канец неагену з зялёнага покрыва Беларусі зніклі шмат якія субтрапічныя расліны. Сталі пераважаць
Мал. 12. Прадстаўнік «бурштынавых лясоў»; 1 — балотны кіпарыс; на беразе растуць пальмы: 2 — ніпа, 3 — сабаль.
хвойна-драбналістыя лясы з елкі, сасны, бярозы і вольхі. Звычайнымі ў іх былі і барэальна-арктычныя віды.
Травяныя паляны забяспечвалі кормам аленяў, казуль і антылопаў. Даўгахобатныя сланы са слаба выгнутымі біўнямі і буйныя аднапалыя коні змянілі гіпарыёнавую фауну. У стэпах Еўразіі, якія адпавядаюць іхняй сучаснай тэрыторыі, пасвіліся продкі траваедных тураў і бізонаў, каб затым рассяліцца ў бязмежных паўночных прасторах.
На працягу трацічнага перыяду ў экалагічным спаборніцтве перамаглі расліны, якія больш упэўнена адчувалі сябе пад час пахаладання і ўзмацнення сухасці.
Значна збедненая флора Беларусі падрыхтавалася да ўсёзнішчальнага націску ледавікоў, якога чакала састарэлая за мільёнагоддзі раўніна. Ва Усходнім Кітаі, паўночней Зямлі Сунда,
дзе не адбылося забойства флоры холадам, захаваліся субтрапічныя шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы як помнікі іхняй былой велічы на раўнінах Еўропы.
АД ЗЯЛЁНАГА ПОКРЫВА ДА БЕЛЫХ ПУСТЫНЬ
У пачатку антрапагену, каля мільёна гадоў назад, клімат Паўночнага паўшар’я рабіўся ўсё болей халодны. Наступаў ледавіковы перыяд — параўнальна працяглы этап сучаснай геалагічнай гісторыі Зямлі. У час яго на фоне агульнага пахаладання шматразова чаргаваліся вельмі халодныя ледавікоўі (мал. 13), што суправаджаліся ледавіковымі пакрыццямі мацерыка на велізарных тэрыторыях Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, і міжледавікоўі з больш цёплым кліматам, калі кантыненты вызваляліся ад ледзянога панцыра (мал. 14).
3 канца неагену да першага нарэўскага абледзянення (600 тысяч гадоў назад) быў вельмі працяглы адрэзак часу (амаль 400 тысяч гадоў), калі чаргаваліся больш цёплыя і халодныя пе-
рыяды. Хвойна-драбналістыя лясы ў перыяды пацяплення папаўняліся шыракалістымі пародамі: дубам, вязам, грабам, букам і ліпай. 3 паўднёвых абласцей, куды адступіла неагенавая флора, вярталіся тсуга, карыя, ціс, псеўдакарыя, арэх і іншыя цеплалюбівыя расліны. У перыяды пахаладання таксама панавалі лясныя ландшафты, але ўжо са змешанымі саснова-бярозавымі і бярозавасасновымі лясамі, якія чаргаваліся з лугавымі прасторамі.
Накапляліся льды на поўначы Еўропы, у Фенаскандыі, ледавікі паступова рухаліся на поўдзень, і клімат рабіўся ўсё больш суровы. Зялёнае покрыва Беларусі ператваралася ў своеасаблівую прыледавіковую расліннасць. Зменшылася плошча змешаных саснова-бярозавых лясоў,
Мал. 13. Каля краю ледавіковага покрыва.
якія ўсё яшчэ займалі міжрэччы. На нізінах з разрэджанымі беразнякамі і сасоннікамі сфагнавыя імхі і асака беспаспяхова спрабавалі абараніць глебу ад прамярзання.
Паступова тэрыторыя Беларусі, апрача паўднёвых раёнаў, пакрылася суцэльным ледавіковым панцырам, наступіла нарэўскае абледзяненне (600—560 тысяч гадоў назад). Цікава, што ўскраінная зона ледавіка несла на сабе вялікую колькасць абломачнага матэрыялу — марэну, утвараючы як бы гіганцкі тэрмас з уключаным у яго невераемным па аб’ёму «марожаным». 3 гэтай прычыны ледавік не аказаў істотнага ўплыву на расліннасць вакольных тэрыторый. На вольных ад ільду ўчастках раслі разрэджаныя бярозавыя і сасновабярозавыя лясы з вольхай, вербамі і елкамі.
У пачатку налібоцкага міжледавікоўя (560—480 тысяч гадоў назад) тэрыторыя Беларусі спачатку цалкам апранула гэта сціплае бярозава-сасновае ўбранне. Даволі хутка наступіла значнае пацяпленне і клімат зрабіўся ўмерана цёплы, на працягу года раўнамерна
ішлі дождж і снег. Стварылася рачная сетка, падобная на сённяшнюю. У гэты кліматычны аптымум зялёнае покрыва пераўтварылася. Сталі панаваць змешаныя саснова-шыракалістыя лясы з дубам, вязам, ліпай, грабам і ляшчыннікам, нярэдка перавітыя сцяблінамі вінаграду. 3 цемнахвойных парод на тэрыторыю Беларусі вярнуліся неагенавыя рэлікты тсуга і ціс. На тэрасах і ў рачных поймах квітнеючым разнатраўем упрыгожыліся лугі. Калі ж пачаліся халады наступнага абледзянення, шыракалістыя дрэвы, тсуга і ціс не ўзнаўляліся. Змешаныя хвойна-шыракалістыя лясы змяніліся разрэджанымі беразнякамі з елкай і сасной. Палын, асака, лебяда і верас выцеснілі квітнеючае разнатраўе лугоў.
У бярэзінскае ледавікоўе (480— 460 тысяч гадоў назад) ледавік пакрыў усю Беларусь, за выключэннем паўднёвага ўсходу. Па меры таго як раставаў лёд, раўнінная тэрыторыя зноў засялялася расліннасцю, напачатку разрэджанымі бярозавымі лясамі з вярбой, кустамі вольхі, сасной і елкай, а затым і змешанымі драбналіста-хвойнымі лясамі.
Мал. 14. Пасля адступлення ледавіка.
2—651
Суровыя кліматычныя ўмовы паступова змяніліся на болып мяккія, клімат рабіўся падобным на сучасны. Елка, а за ёй ціс і піхта, што хаваліся ў сасонніках і бярэзніках, сталі пануючымі пародамі, стварыўшы цемнахвойныя лясы. Больш ураддівыя землі занялі дубровы, якія аж палалі ўвосень кляновым чырваналісцем, золатам дубоў, ліп і вязаў. Пахаладанне, што наступіла зноў, вярнула халадаўстойлівым бярозе і сасне страчаныя землі, але не надоўга.
У час другога пацяплення ў гэта міжледавікоўе стварыліся змешаныя хвойна-шыракалістыя лясы, у якіх часта сустракаліся тсуга і ціс. Берагі вадаёмаў пышна зараслі вольхай. Перад чарговым абледзяненнем паступова знікалі шыракалістыя і цемнахвойныя пароды і светлахвойна-драбналістыя лясы ператварыліся ў саснова-бярозавыя рэдкалессі.
У дняпроўскую эпоху (320—250 тысяч гадоў назад) ледавік, перакрыўшы ўсю тэрыторыю Беларусі, па даліне Дняпра распаўсюдзіўся далёка на поўдзень. Ён сфарміраваў рэльеф паўднёвай часткі рэспублікі, пакінуўшы пасля сябе Мазырскую граду і Загароддзе. Менавіта ў той час флора панесла найбольшыя незваротныя страты. На вялізнай тэрыторыі расліннае покрыва было знішчана. За ледавіком, які адступаў на поўнач, ішла расліннасць яго прыледавіковай (перыгляцыяльнай) зоны — разрэджаныя нізкарослыя бярозавыя лясы з невялікай прымессю сасны і елкі, а таксама з кустарнікавым ярусам з карлікавай бярозкі, вольхаў і вербаў.
Пасля раставання ледавіковага покрыва клімат цяплеў, наступіла шклоўскае міжледавікоўе (250—220 тысяч гадоў назад), для якога былі характэрны значныя змены кліматычных умоў і расліннага покрыва. У пачатку гэтага міжледавікоўя бярозавыя і бярозава-сасновыя «грыўкі» падкрэслівалі суровасць клімату і нярадасных пасляледавіковых пейзажаў. У часы пацяпленняў клімат усё ж вызначаўся значнай кантынентальнасцю і сухасцю і беластволыя бярозкі паранейшаму напаміналі пра ледавіковую пустыню. Толькі на водападзелах з’явіліся рэдкастойныя шыракалістыя лясы,
а вільготныя месцы акупіравалі елка і вольха.
У выніку пахаладання ў сярэдзіне міжледавікоўя сасна, елка і бяроза пачалі панаваць у лясах на тэрыторыі Беларусі. Потым зноў пацяплела. Павялічылася колькасць ападкаў. Яловыя і шыракаліста-яловыя лясы сталі вяршэнстваваць, аднак іх існаванне было нядоўгім. Жыццеўстойлівыя бяроза і сасна выцеснілі іх на поўдзень за межы Беларусі, застаўшыся самі на Палессі, а разнатраўе і палыны занялі пакінутыя мясціны.
Наступіла сожскае ледавікоўе (220— 110 тысяч гадоў назад). Ледавік прасунуўся да Беларускага Палесся, а затым, адступіўшы, з абломачнага матэрыялу сфармаваў Беларускую граду, адклаўшы яе ў выглядзе канцавога марэннага ўзвышша.
Пасля разбурэння сожскага ледавіка халодны, а затым халаднаваты клімат муравінскага міжледавікоўя (100— 95 тысяч гадоў назад) зрабіўся ўмерана цёплым. Бярозавыя і бярозава-сасновыя лясы змяніліся ялова-бярозавымі, а потым ялова-шыракалістымі і шыракалістымі. Звычнымі былі дубровы і дубовавязавыя лясы з густым падлескам з ляшчынніку. Сустракаліся чыста ліпавыя і грабавыя лясы. Усе гэтыя лясы муравінскага міжледавікоўя вельмі нагадвалі сучасныя.
Цікава адзначыць, што флора Беларусі і ўсёй Усходне-Еўрапейскай раўніны паспяхова перажыла чатыры абледзяненні і не зведала ўсеагульнага спусташэння. Аднак у лясах муравінскага міжледавікоўя ўжо не раслі тсуга, карыя, каштан, бук і некаторыя іншыя пароды дрэў.
На працягу ўсіх міжледавікоўяў тэрыторыя Беларусі была пакрыта лясамі, напачатку бярозавымі і бярозава-сасновымі рэдкалессямі і «грыўкамі». 3 пацяпленнем клімату яны змяняліся змешанымі, а потым хвойна-шыракалістымі і шыракалістымі. У канцы міжледавікоўя зноў галоўнае месца ў лесаўтварэнні займала бяроза. Нельга абмінуць і шырокае распаўсюджанне балот з уласцівай ім лясной і травяністай расліннасцю. Пахаваныя ў тарфяных слаях споры і
пылок раслін дазволілі беларускім вучоным з вялікай верагоднасцю ўстанавіць змену прыродных умоў на тэрыторыі рэспублікі. Сярод гэтых вучоных, геолагаў і палеагеографаў неабходна назваць К. I. Лукашова, Г. I. Гарэцкага, Н. А. Махнач, Л. М. Вазнечука, Ф. Ю. Велічкевіча, В. П. Якушкі, Б. М. Гурскага, Э. А. Крутавус і інш., вынікі даследаванняў якіх запазычаны для ўзнаўлення гісторыі зялёнага покрыва Беларусі.
Такім чынам, мы падышлі да апошняга на тэрыторыі рэспублікі паазерскага ледавікоўя (95—10 тысяч гадоў таму назад), у час якога ледавік дасягнуў паўднёвай мяжы Беларускага Паазер’я. Чарговае халоднае дыханне велізарных рухомых ледзяных мас знішчыла фларыстычна багаты, але ў большасці сваёй экалагічна інертны зялёны свет. Выжывалі толькі тыя з яго прадстаўнікоў, якія валодалі значнай экалагічнай пластычнасцю. He маючы магчымасці супраціўляцца ледавіку, флора адступала на поўдзень, несучы пры гэтым незаменныя страты.
Ледавіковае покрыва, адцясніўшы флору з тэрыторыі Беларусі на поўдзень, на Падольскае ўзвышша і Каўказ, закончыла стварэнне сучаснага геамарфалагічнага вобліку рэспублікі, які стаў звычным для нас — узгоркава-марэнныя ўзвышшы, водна-ледавіковыя і азёрнаалювіяльныя раўніны.
У антрапагенавы перыяд сінхронна са стварэннем мацерыковых ледзяных покрываў у горных сістэмах поўдня Еўропы і на Каўказе назіралася значнае зніжэнне снегавой лініі. Расліннасць высакагорных, альпійскіх і сярэднягорных субальпійскіх паясоў ва ўмовах агульнага пахаладання апускалася на ўзвышшы і раўніны. Тут яна кантактавала з занальнай расліннасцю ўмеранага пояса, якая адступала з поўначы пад націскам ледавікоў. У час пацяплення такія холадаўстойлівыя расліны перамяшчаліся ўслед за ледавікамі, пасяляючыся ў больш паўночных шыротах і ўзнімаючыся ў горы. Так сфарміравалася аркта-альпійская флора, прадстаўнікоў якой можна сустрэць у тундры, лясной зоне і ў горных сістэмах Каўказа і поўдня Еўропы. Значная колькасць та-
кіх раслін захавалася, як рэлікты ледавіковай эпохі, і на тэрыторыі Беларусі. Гэта буякі, лотаць, чарніцы, багун і шмат іншых.
Сучаснае занальнае размеркаванне расліннасці Еўропы часткова дае адказ на пытанне, як змянялася расліннае покрыва пры заканчэнні ледавіковага перыяду: тундра, лесатундра, хвойныя і шыракалістыя лясы. I ўсё-такі гэта скажоная карціна. Такая дынаміка расліннага покрыва была б відавочнай пры ўмове, калі б і клімат ледавіковага перыяду адпавядаў яго сучаснай занальнасці.
Ледавіковы шчыт з’явіўся цэнтрам зараджэння антыцыклонаў, якія ўтваралі халодныя і сухія вятры. У рэзка кантынентальным клімаце перыгляцыяльнай (прыледавіковай) зоны на вечнамярзлотных грунтах жыла своеасаблівая тундрастэпавая расліннасць, што спалучала ў сабе холадаўстойлівасць тундры і засухаўстойлівасць стэпаў.
Граніца гэтагаапошнягаабледзянення, якая мела максімальнае развіццё 19— 17 тысяч гадоў назад, амаль супала з паўднёвай граніцай Віцебскай вобласці. У той час, калі ледавік нагрувашчваў марэнныя ўзгоркі і грады на поўдні Віцебшчыны, у сярэдняй паласе Беларусі рассцілаўся сухі і халодны тундрастэп.
На пышную расліннасць стэпаў клаўся лёсавы пыл, які зносіўся ветрам з ледавіка. Жорсткія зімовыя маразы раздзіралі на глыбокія трэшчыны паверхню зямлі. Улетку ледавіковая вада на дзесяткі метраў зацякала ўнутр зямлі. Да нашых дзён у выглядзе акругленых варонак захаваліся палеакрыагенныя (старадаўнеледавіковыя) формы рэльефу.
Ва ўмовах вечнай мерзлаты хвойныя і ліставыя лясы маглі выжыць толькі ў далінах рэк. На поўдні Беларусі, на Палессі, па рачных далінах звычнымі былі вербалозы і нізкарослыя кусты вольхі. Бярозавыя «грыўкі», астраўныя сасновыя бары і ельнікі трохі разнастаілі даволі панылы раўнінны пейзаж. Раставанне ледавікоў прывяло да стварэння вялізных шматлікіх каляледавіковых азёраў, якія на раўнінах, асабліва на Палессі, былі часцей за ўсё азёрамі-разлівамі.
У бязмежных тундрастэпавых прасто-
pax пасвіліся маманты, паўночныя велікарогія алені, аўцабыкі, шарсцістыя насарогі, коні, а на іх палявалі старадаўнія плямёны, якія пакінулі аб сабе памяць крэмневымі прыладамі працы на сезонных паляўнічых стаянках. За ледавіковым покрывам, якое адступала, паляўнічыя плямёны прасоўваліся на поўнач і ў мезаліце (11—7 тысяч гадоў назад) засялілі ўсю тэрыторыю Беларусі. Яны практычна не наносілі якой-небудзь значнай шкоды прыродзе, хіба што неасцярожным агнём выпальвалі вялікія тэрыторыі.
У той жа час (перадбарэальны і барэальны перыяды галацэну, 10 000— 7800 гадоў назад) пачалося канчатковае фарміраванне сучаснага зялёнага покрыва рэспублікі. Разрэджаныя бярозавыя, сасновыя і саснова-бярозавыя лясы замяняліся змешанымі, хвойна-шыракалістымі з невялікай дабаўкай ліпы, вяза, дуба і ляшчыны ў падлеску.
Да канца гэтага перыяду тэрыторыя Беларусі пакрылася лясамі, у сярэдняй паласе і на поўначы ялова-бярозавымі, а на пясчаных глебах Палесся сасновымі. Вільготныя мясціны засяліла вольха, а вельмі ўвільготненыя — травяністая балотная расліннасць. Паступова цяплела і больш упэўнена ў лясныя масівы пранікалі дуб і ліпа з ясенем.
Наступіў так званы атлантычны час (7—5 тысяч гадоў назад) з цёплым і вільготным кліматам. Хвойна-шыракалістыя лясы сталі панаваць у беларускім ландшафце. Цеплыня і мноства вады прывялі да стварэння вялізных балотных абшараў. Значныя плошчы забалочаных зямель захапілі алешнікі. Журавы спявалі гімны зялёнаму жыццю, якое набірала сілу пасля ледавіковай эпохі.
Багаты лясны апад, асабліва з шыракалістых дрэў, рыхтаваў глебу ддя пачатку земляробчай дзейнасці чалавека і адначасова для знішчэння зялёнага покрыва. Стварыўшы ўмовы чалавеку, які мужнеў у адзінаборстве з прыродай, лясы тым самым асудзілі сябе на смерць.
Як адзначаў беларускі археолаг У. Ф. Ісаенка, чалавек, што пяць тысячагоддзяў назад перш за ўсё на Палессі пачаў расчыстку лесу пад ворыва, бесклапотна адносіўся да змянення вод-
нага рэжыму глебы і прагрэсіруючага развіцця эрозіі. 3 таго часу пачалося адзінаборства прыроды з чалавекам, перавага ў якім усё часцей была на баку апошняга. Спатрэбіліся трагічныя прыклады, каб нарэшце ўсвядоміць, зразумець сваю залежнасць ад зялёнага царства і ўсю непатрэбнасць піравай перамогі над ім.
Пачатак земляробчай дзейнасці чалавека супаў з памяншэннем вільготнасці па-ранейшаму цёплага клімату ў субарэальную ксератэрмічную эпоху (5— 3,2 тысячы гадоў назад). Тэмпература паветра павялічылася, але колькасць ападкаў зменшылася. Таксама зменшылася плошча адкрытых травяных балот, асабліва на Палессі. Іх замянілі вільготныя альшанікі. Хвойна-шыракалістыя лясы хоць і працягвалі дамініраваць у зялёным покрыве, але здавалі свае пазіцыі. Пачалося адраджэнне ельнікаў, у асноўным на поўначы, а на сухіх пясчаных землях сасоннікі сталі, па ўсёй вераемнасці, пануючым зялёным уборам ландшафту. Менавіта ў гэты час адбылося максімальнае насычэнне зялёнага свету Беларусі кветкавымі раслінамі.
У субатлантычны час (апошнія 3,2 тысячы гадоў) кліматычныя ўмовы Беларусі наблізіліся да сучасных: пахаладнела, і колькасць ападкаў павялічылася. Яловыя, ялова-шыракалістыя, шыракалістыя і сасновыя лясы набылі сваё сучаснае становішча. Дзякуючы мэтанакіраваным даследаванням беларускіх вучоных-геабатанікаў, перш за ўсё I. Д. Юркевіча, В. С. Гельтмана, Л. П. Смоляка, Н. В. Казлоўскай, 3. С. Голада і інш., можна прасачыць агульныя занальныя заканамернасці ляснога ўбрання рэспублікі.
Напярэдадні актыўнага земляробчага асваення чалавекам уся Беларусь была пакрыта лесам, які апынуўся ў паласе сутыкнення дзвюх буйных прыродных зон — Еўразіяцкай таежнай, цемнахвойна-лясной і Еўрапейскай шыракалісталясной. Выразна вылучаюцца тры падзоны: паўночная — дубова-цемнахвойных лясоў, сярэдняя — граба-дубовацемнахвойных і паўднёвая — шыракаліста-сасновых лясоў.
У лясах паўночнай падзоны даволі
часта сустракаюцца прадстаўнікі барэальнай холадаўстойлівай флоры, напрыклад вольха шэрая. Менавіта тут на гліністых і суглінкавых глебах сфарміраваліся цемнахвойныя яловыя лясы. На поўдні рэспублікі расліны заходнееўрапейскіх шыракалістых лясоў найболей прадстаўлены ў шыракалістых лясах. На Палессі да нашых дзён захаваліся дубровы, якія яшчэ два стагоддзі назад разам з травянымі балотамі стваралі непаўторныя пейзажы. Уявіце сабе частакол стромкіх ствалоў магутных дрэў, якія нібы ахоўваюць веліч дуброў на шматлікіх астравах паміж неаглядных прастораў травяных балот. Такія краявіды былі характэрныя ддя забалочаных нізін, размешчаных паўднёвей сённяшняга Дняпроўска-Бугскага канала, па сярэднім цячэнні Ясельды, Шчары, Віці і ў вярхоўях Ведрыча. Чалавек меліярацыяй не толькі прыпыніў балотастваральныя працэсы, але дзеля ворыўных зямель і лугоў знішчыў гэтыя ганарлівыя і адначасова безабаронныя лясы.
У сярэдняй, пераходнай лясной паласе адбывалася змешванне як таежных, так
АПОШНІ ЭТАП
Чалавек унёс істотныя змены ў зялёны свет Беларусі, значна скараціўшы, перш за ўсё, плошчу лясоў. Супастаўленне схемы лесапакрытых зямель напярэдадні земляробчага асваення тэрыторыі рэспублікі з сучаснай картай лясной расліннасці красамоўна гаворыць аб тым, якія незваротныя спусташэнні прычыніў чалавек расліннаму тысячагадоваму свету. Каб узгадаваць сельскагаспадарчыя расліны, першабытныя плямёны павінны былі высекчы і спаліць лес на ўрадлівых землях. Такая прымітыўная падсечна-вогненная сістэма земляробства патрабавала чарговага знішчэння яшчэ аднаго ўчастка лесу, бо ўрадлівасць ужо асвоенага шматка зямлі хутка паніжалася (мал. 15).
Апошняе тысячагоддзе ў жыцці зялёнага покрыва асабліва цесна звязана з інтэнсіфікацыяй сельскагаспадарчага выкарыстання тэрыторыі.
У раннефеадальным аб’яднанні ўсходне-славянскіх плямён Кіеўскай Русі
і заходнееўрапейскіх прадстаўнікоў флоры. Паўночная яе мяжа вызначаецца распаўсюджваннем граба, паўднёвая — елкі, і таму лясы гэтай падзоны атрымалі назву граба-дубова-цемнахвойных лясоў падтаежнага тыпу.
Елка і шыракалістыя пароды патрабавальныя да глебы і вільгаці. Яны пазбягаюць як сухіх пясчаных, так і пераўвільготненых балоцістых зямель. Пясчаныя міжрэччы, старадаўнія дзюны, озы і камы, пясчаныя азёрна-ледавіковыя і азёрна-алювіяльныя раўніны аказаліся прыдатнымі для непатрабавальнай сасны. Сасновыя бары ўнеслі вясёлую разнастайнасць у зялёны свет Беларусі. А сцёкавыя лагчыны і даліны рэк, асабліва ў сярэдняй паласе і на Палессі, захлынуліся чорнаальховымі багнамі і зараснікамі, якія гінулі пад наступам травяных балот. Замкнутыя бяссцёкавыя паніжэнні з застойнымі водамі, асабліва на поўначы Беларусі, занялі верхавыя балоты з жыццестойкай сасной, якая стварыла тут нізкарослыя, зрэджаныя пасадкі з багунова-сфагнава-мохавым покрывам.
продкі беларусаў дрыгавічы займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй і бортніцтвам, асвоілі ткацтва, бандарнае і ганчарнае рамёствы. Значныя страты панеслі лясы на больш урадлівых землях. Па ўсёй бачнасці, у гэты час на месцы высечаных дуброў на чарназёмападобных карбанатных глебах стварылася бязлеснае аполле. Магутныя дрэвы ўжо ў абарончых збудаваннях ахоўвалі гарады ад нашэсцяў ворагаў.
Паменшала плошча хвойна-шыракалістых лясоў і ельнікаў у сярэдняй і паўночнай паласе Беларусі. 3 драўлянымі гарадамі ў час грабежніцкіх набегаў і войнаў згаралі чарговыя пакаленні зялёнага акружэння.
У X стагоддзі пачалося інтэнсіўнае наступленне германскіх плямёнаў на землі палабскіх славян. Рэалізуючы агнём і мячом агрэсіўную палітыку «Drang nach Osten», яны ў XII стагоддзі канчаткова захапілі заходнеславянскія землі. У першай палове XIII стагоддзя ў
выніку суровай барацьбы з крыжаносцамі і татара-манголамі добраахвотна аб’ядналіся Літва і Беларусь.
У настольнай і дарожнай кнізе «Расія. Поўнае геаграфічнае апісанне нашай Айчыны» (т. 9, пад рэдакцыяй В. П. Сямёнава, 1905) адзначалася, што «як у часы дагістарычныя, так і ў першыя вякі рускай гісторыі Верхняе Падняпроўе і Беларусь, амаль цалкам занятыя дрымучымі лясамі, лугамі і непраходнымі балотамі, былі багатыя ўсялякага роду звярамі і дзічынай, пераважна лясной і балотнай».
У час Вялікага княства Літоўскага прыкметна зменшылася колькасць дзічыны, у першую чаргу асабліва каштоўнай — зубра, бабра і собаля. Занепакоены такімі абставінамі (паляванне было не толькі забаваю князёў, але і прыбытковай галіной гаспадаркі), урад караля Сігізмунда Аўгуста 1 красавіка 1557 года выдаў «Статут на валокі». Згодна з ар-
тыкулам 32 гэтага Статута забаранялася секчы лес у месцах палявання. Сяляне, якія купілі ў лясах сенажаці, павінны былі хадзіць на іх усе разам, папярэдне паведаміўшы аб гэтым ляснічаму. Ім забаранялася браць з сабой паляўнічыя стрэльбы, рагаціны і сабак. Аднак артыкул 33 дазваляў нарыхтоўку дроў і галля, а таксама «дрэва на будаванне» і лыка «на сваю толькі патрэбу». Дзецям і дзяўчатам не забаранялася збіраць «ягады, хмель і гародніну лясную».
Рэгуляванне лесакарыстання, перш за ўсё ў паляўнічых мэтах, садзейнічала захаванню беларускіх лясоў у часы Беларуска-Літоўскай дзяржавы.
Пасля ўз’яднання ў канцы XVIII стагоддзя з Расіяй эканоміка Беларусі пачала ўцягвацца ў вялікі агульнарасійскі рынак. Наступіў перыяд інтэнсіўнай эксплуатацыі прыродных, перш за ўсё лясных рэсурсаў (мал. 16). Яшчэ раней, у другой палове XVIII стагоддзя, магна-
Мал. 15. Тры этапы земляробчага асваення лясных зямель: A — сякера і агонь — тэхнічна прымітыўны, але надзейны спосаб знішчэння лесу, Б — у першыя гады ўраджай забяспечвае існаванне пасяленцаў, В — пасля абясплоджвання ўгоддзяў людзі пайшлі, каб асвоіць новыя землі, але хутка вернуцца назад.
ты і шляхта Рэчы Паспалітай пад уплывам развіцця таварна-грашовых адносін пачалі пашыраць разворванне фальваркаў, і гэта не магло не аказаць уплыў на зялёнае покрыва.
Мелася некалькі прычын, з-за якіх была аддадзена перавага ўзмоцненай эксплуатацыі ляснога багацця Беларусі. Гэта — перш за ўсё нараджэнне капіталізму ў Расіі пасля адмены прыгону ў 1861 годзе, асваенне бязлесных чарназёмных стэпаў Прычарнамор’я.
I. Зяленскі, які абагульніў у Мінскай палаце дзяржаўных маёмасцей звесткі афіцэраў Генеральнага штаба Рускай арміі па геаграфіі і эканоміцы ПаўночнаЗаходняга краю, пісаў, што «з гэтага часу (сярэдзіны XIX стагоддзя) збыт павялічыўся ад узмоцненых патрабаванняў адпраўкі лесу ў Крамянчуг, Екацярынаслаў, Херсон і Адэсу, з-за ўзрастання народанасельніцтва ў Екацярынаслаўскай і Херсонскай губернях, абсалютнага бязлесся паўднёвай Расіі,
Мал. 16. Паслядоўныя змены расліннага покрыва, звязаныя з развіццём грамадства: A — першапачатковы прыродны
ландшафт, Б — палоскі палёў каля сярэдневяковага паселішча, В — рост гарадоў і прамысловае забруджванне нава-
кольнага асяроддзя, Г — сучасны горад падпарадкоўвае сабе прыроду і спрабуе гарманіраваць з ёй.
значных патрэбнасцей Чарнаморскага флоту. Гэта асноўныя прычыны попыту на карабельны, будаўнічы і дрывяны лес».
«Гадоў сорак назад,— заўважаў аграном Бабіцкі ў 1851 годзе,— Мінская губерня была багатая лесам. Але сякера пранікла ў гэту багатую лесам краіну і пачала секчы стогадовыя дубы і сосны, не прызнаючы ніякага парадку, толькі б узяць болей выгады. Ад гэтага лясы Мінскай губерні маюць зараз абсалютна іншы выгляд, і замест дрымучых дубовых і сасновых лясоў трапляюцца занадта зрэджаныя пасадкі з астаткамі велізарных пнёў, якія сведчаць аб прыгажосці першабытнага лесу. Як поле бітвы, засеяна тут зямля рэшткамі велізарных дрэў. Прычым лес высякаўся сякерай. Піла і іншыя палепшаныя снарады для гэтай справы нідзе не ўжываліся».
He зусім правільна меркаваць, што значныя спусташэнні ў зялёным покрыве звязаны толькі з драпежніцкім знішчэннем лясоў у мінулым стагоддзі. Беларусь — краіна не толькі лясоў, але і балот з іх своеасаблівай расліннасцю. Яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя было адзначана некалькі выпадкаў балотных пажараў. «Уражальная з’ява, страшная карціна, калі ў спякотнае лета ўспыхвае балотны торф. Полымя ахоплівае вялі-
У ТРЫВОЖНЫМ РУХУ
He маючы магчымасці актыўна засяляць новыя тэрыторыі, расліны, што каранямі ўраслі ў глебу, выпрацавалі ў адрозненне ад птушак і чалавека пасіўныя метады перасоўвання. Яны выкарыстоўваюць для гэтага насенне, плады, каранёвыя адросткі, галінкі, клубні. Усе пералічаныя часткі раслінных арганізмаў, з дапамогаю якіх расліны рассяляюцца, атрымалі назву дыяспор (ад грэчаскага diaspora — рассейванне, раскідванне). Яны могуць распаўсюджвацца ветрам, вадой, жывёламі і чалавекам.
Як правіла, на свабодны ўчастак адначасова прыносяцца дыяспоры многіх раслін, з якіх у барацьбе за месца пад сонцам выжываюць толькі тыя, што знаходзяць аптымальныя для сябе ўмовы — дастаткова святла, адпаведны запас віль-
зарныя абшары. Ноччу ўсё неба палае велічнымі слупамі агню. Звяры з жахам бягуць, шукаючы паратунку, некаторыя забягаюць нават у вёскі. Ніхто не тушыць гэтыя пажары, ды і няма ніякай магчымасці іх патушыць, калі праліўны і працяглы дождж не падаспее на дапамогу»,— пісаў географ і гісторык А. Кіркор у 1882 годзе.
Гарэлі лясы і ў час іншаземнага ўладарніцтва. На старонках гісторыі Беларусі пажары як водбліскі кровапралітных бітваў.
Вядома ж, лясы выкарыстоўваліся для аднаўлення разбураных і спаленых вёсак і гарадоў. Адначасова, як бы ні было цяжка, была праведзена велізарная стваральная праца па адраджэнню, хаця б частковаму, лясной велічы. Прыглядзіцеся да стройных шэрагаў сосен у лясных масівах. Прырода Беларусі сапраўды рукатворная.
Аддадзім жа належнае тым, хто сваёй штодзённай карпатлівай працай беражэ лясны край. Пранікнемся адказнасцю за свае дзеянні, нават калі яны грунтуюцца на добрых памкненнях, але прама ці ўскосна могуць нанесці шкоду прыродзе. Дадзім ёй апошні шанц, разумеючы, што за яе пагібеллю наступіць непазбежная смерць таго, хто груба садраў зялёны ўбор з жывога цела Зямлі.
гаці і спажыўных рэчываў у глебе. Такім чынам адбываецца перамяшчэнне раслін і стварэнне раслінных супольнасцей (лясы, лугі, балоты і г. д.), якія максімальна прыстасаваны да прыродных умоў. Тэрыторыя Беларусі аказалася найбольш прыдатнай да засялення яе лясной расліннасцю.
Зялёны свет не з’яўляецца нечым застылым, ён у вечным руху і абнаўленні. Беларусь, вядома ж, нічым не адгароджана ад зялёнага покрыва Еўразійскага суперкантынента. Сасна звычайная, напрыклад, упэўнена адчувае сябе на бязмежных прасторах Еўразіі ад тундры на поўначы і да паўпустынь на поўдні, ад Атлантычнага ўзбярэжжа на захадзе да берагоў Ахоцкага мора на ўсходзе. Елка еўрапейская прывычна сустракаецца не
толькі ў беларускіх лясах, але і ў Альпах і Судэтах, на Пірэнеях і Карпатах, а таксама на прыбалтыйскіх раўнінах Паўночнай Еўропы. Бяроза павіслая і парэчка чорная — неадменны кампанент усіх паўночных хвойных лясоў.
Беларус, які воляй выпадку апынецца ў тропіках і субтропіках Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, у Паўднёва-Заходняй Аўстраліі або ва ўмераных шыротах Паўночнай Амерыкі, з радасным здзіўленнем сустрэне там характэрную для нашых лясоў папараць арляк звычайны (Pteridium aquilinum). Ваўчкі трохраздзельныя (Bidens tripartitus) сваімі насенкамі з шыпападобнымі вастрыямі гэтак жа назаляюць аўстралійцам, як і нам. У лекавых мэтах там яны культывуюцца як культурная расліна. Асот палявы (Sonchus arvensis) і агародны (Sonchus oleraceus) напомняць аб родных палетках і агародах. Трыснёг звычайны (Phragmites communis) гэтак жа шырока распаўсюджаны па мелкаводдзях і берагах рэк і азёр не толькі ў Еўразіі, але і ў Паўночнай Амерыцы, і Афрыцы.
Параўнальна невялікая па плошчы Беларусь з’явілася своеасаблівым перакрыжаваннем, праз якое праходзілі і праходзяць міграцыйныя шляхі раслін — прадстаўнікоў зялёнага покрыва тэрыторый, што размешчаны ва ўсіх напрамках свету.
Лотаць балотная (Caltha palustris), прыўздымаючы да сонца сцябло з ільсняным цёмна-зялёным лісцем і жоўтымі кветкамі, ранняй вясною спрабуе сагрэцца на балотах і вільготных беларускіх лугах гэтак жа, як у тундры і тайзе. Пачаўшы сваё прасоўванне з больш паўднёвых шырот, як першапасяленец сушы, што вызвалялася ад ледавіковага панцыра, яна не можа пакінуць няяркую прыроду сырых раўнін. Гарлянка паўзучая (Ajuga reptans), апраўдваючы сваю назву бакавымі парасткамі, якія сцелюцца па зямлі, спрабуе праз Беларусь пранікнуць у халодныя лясы Поўначы. Такія ўмерана цеплалюбівыя дрэвы-лесастваральнікі, як дуб звычайны, клён платанападобны і ліпа драбналістая, шырока распаўсюджаны ва ўсіх прыродных зонах Еўропы. Разам з больш патрабаваль-
ным да цяпла ясенем яны камфортна адчувалі сябе (да Чарнобыля!) у паўднёвай паласе рэспублікі.
На сфагнавым покрыве верхавых балот побач з нізкарослай сасной селіцца холадалюбівая ійыкійа, або багнаўка чорная з чорнымі цвёрдымі пладамі — характэрная жыхарка лесатундры і тундры.
Мінушкі чарговалістыя (Chrysosplenium alternifolium) з бледна-зялёнай плоскай верхавінай хаваюцца ў вільготных зацемненых месцах, у лагчынах, па берагах рэк як у беларускіх лясах, так і ў тайзе і лесатундры. Тут жа з кустоўя сінімі кветкамі пазірае герань лугавая (Geranium pratense). Кісліца звычайная (Oxalis acetosella), што змарылася пакрываць пяшчотным зялёным дываном вільготную глебу ельнікаў, шукае цяністыя кусты ў далінах рэк, у стэпах за паўднёвай мяжой лясной зоны.
3 прыатлантычных дзюн на пясчаныя землі раўнін пранік булаваносец сівы (Corynephorus canescens). На дзюнах і ўзгорыстых пясках Палесся, на пясчаных выспах сярэдняй і паўночнай паласы рэспублікі гэты тыповы пескалюб селіцца разам з сасной і ядлоўцам. Ён актыўна захоплівае палескія пяскі, ахоўваючы іх ад ветравой эрозіі.
Верас звычайны (Calluna vulgaris), нацыянальная кветка Шатландыі, аддае перавагу больш цёпламу і вільготнаму, чым на Беларусі, клімату. На самых бедных глебах брытанскіх астравоў і Атлантычнага ўзбярэжжа мацерыковай Еўропы ён пасля высякання лясоў стварыў пусткі-верасоўі. Верас паўсюдна расце і ў сасновых лясах Беларусі.
Купальнік горны (Arnica montana), спусціўшыся на раўніны з Альпаў, Карпат, Пірэнеяў, паўночных Балкан і гор Паўднёвай Скандынавіі, мае ў беларускіх сасонніках усходнюю мяжу арэала. У цяністых ліставых лясах абвівае дрэвы 30-метровая ліяна Паўднёвай і Заходняй Еўропы плюшч звычайны (Hedera he­lix), які нярэдка культывуецца як пакаёвая расліна.
У падлеску змешаных і ліставых лясоў, асабліва ў заходняй частцы Беларусі, нядрэнна адчувае сябе цеплалюбівая брызгліна еўрапейская (Euonymus euro-
раеа). Кураслеп казяльцовы (Anemone ranunculoides), які адрозніваецца жоўтай кветачкай ад сваёй белавокай сястры (Anemone nemorosa), спяшаецца прыцягнуць да сябе ўвагу пад раннім вясновым сонцам. Ключыкі вясеннія (Primula veris) звязкай залатых ключоў адмыкаюць лета ў Беларусі і ва ўсёй Цэнтральнай Еўропе.
У паўночных і цэнтральна-еўрапейскіх лясах, у тым ліку і ў беларускіх, яшчэ да стварэння ліставога ўбору бяроз і асін, адцвітае пралеска высакародная (Hepatica nobilis), больш вядомая як падснежнік, бо абуджаецца ад зімовага сну нават між лапікаў снегу. Ландыш майскі (Convallaria majalis) духмяна пахне сваімі белымі кветкамі ў вясновых дубровах і хвойна-шыракалістых лясах раўніннай і горнай Еўропы. На Палессі амяла белая (Viscum album) паразітуе на састарэлых бярозах і дубах. Яе шарападобныя жоўта-зялёныя кусты можна сустрэць, хоць і радзей, у развілках сукоў, на канцах галін дрэў сярэдняй і паўночнай паласы Беларусі. У Белавежскай пушчы заблудзілася піхта белая, якая прыйшла з хвойных горных лясоў Цэнтральнай Еўропы. А на старонкі Чырвонай кнігі БССР з той жа Цэнтральнай Еўропы прыбегла валжанка двухдомная (Aruncus dioicus), для якой умераны беларускі клімат усё ж халодны.
Звычайная для верхавых балот Эстоніі і паўночнай Расіі бяроза карлікавая ў беларускіх балотах сустракаецца надзвычай рэдка і знаходзіцца пад аховай запаведнага рэжыму. У халоднай тундры і лесатундры яна прыціскаецца да вільготнага мохавага покрыва, ствараючы бярозавы сланік. У нашых верхавых балотах асобныя яе пруткі тырчаць з моху як успамін аб мацерыковым абледзяненні.
Зяновец рускі, аблюбаваўшы ўзлескі і прагаліны палескіх сасоннікаў, абраў для сябе ў Беларусі паўночную мяжу распаўсюджвання. У нязвыклым для іх прырОдным асяроддзі цеплалюбівыя расліны, асабліва барбарыс звычайны і ваўчаягада баравік, радзіма якіх — Міжземнамор’е, аддаюць перавагу пясчаным пусткам, узлессям сасоннікаў, што добра
праграваюцца сонцам, або хаваюцца пад покрывам шыракалістых лясоў.
Нярэдка чалавек сваёй гаспадарчай дзейнасцю, папярэдне разбурыўшы ці цалкам знішчыўшы тысячагадовае зялёнае покрыва, дае магчымасць раслінам больш актыўна прасоўвацца на вызваленыя ддя іх месцы. Расліны пранікаюць на новыя тэрыторыі, асвойваючы спачатку ляды, адхоны чыгунак, абочыны шашы, палявыя дарогі, сметнікі, пусткі, агароды і палі.
Перасяленне культурных раслін звычайна не выклікае ні ў каго асуджэння, а наадварот, заахвочваецца. Бяда, аднак, у тым, што, атрымаўшы эканамічныя даброты, мы занадта позна пачынаем разумець неабходнасць аховы дзікай прыроды, якая ўскарміла нас.
Нягледзячы на багатую відавую разнастайнасць травяністых раслін, лугі Беларусі ўжо не асабліва вызначаюцца фларыстычным разнаквеццем. Пры знаёмстве складваецца ўяўленне аб іх, як аб згуртаванні метлюжка і казяльца едкага. Першая з гэтых траў славіцца зайздроснай жыццеўстойлівасцю, а другая здольна атруціць карову. He можа радаваць гэта трагічнае двоеўладдзе на вытаптаных знясіленых лугах. Патрэбна прыгнуцца, пільна паўзірацца ў луг, каб у жоўтазялёнай двухколернасці заўважыць іншых яго прадстаўнікоў. Іх нямнога, каля дваццаці, з някідкімі кветкамі. Пышнае разнатраўе схавалася на ўзлессях, у хмызняках або асобных кустах, якія ахоўваюць яго ад ворагаў. Шчацінне сіўцу стаячага (Nardus stricta), які не скошваецца і не паядаецца жывёлай, агрэсіўна разрастаецца не толькі на лугах лясной зоны, але і ў тундры, і ў паўднёвых стэпах. Хвошч палявы вясною акупіруе незасеяную раллю, вытаптаныя жывёлай лугі і пажарышчы ў еўраазіяцкай лясной зоне. А ятрышнік мужчынскі (Orchis mascula), які ахоўваецца, ружавата-пурпурным каласападобным суквеццем упрыгожвае прасторы вільготных лугоў, спрабуе выжыць пад сталёвай касой і нагамі шматлікіх статкаў, што ўтрамбоўваюць яго.
Можа здарыцца так, што лясы застануцца адзіным прытулкам разнаквецця лугоў і балот, якое бяздумна выганяецца
адусюль. А пакуль дрыжнік сярэдні (Briza media) зябка ўздрыгвае пад ветрам у стэпах, на лугах і ўзлессях паўночных лясоў. Пупок фарбавальны (Anthemis tinctoria) са стэпаў па адхонах дарог і пясчаных пустках нясмела прабіраецца на поўнач, расстаўляючы на сваім шляху залаціста-жоўтыя кветкі.
Васілёк сіні (Centaurea cyanus) з трывогай пазірае з жытнёвага гушчару або з палеткаў іншых зерневых культур ці няўтульна ўладкаваўся на абочынах прасёлачных дарог ад Атлантыкі да берагоў Ціхага акіяна. Ён пакуль яшчэ баіцца чужога для яго лесу.
3 Канады на пясчаныя пусткі Палесся і сярэдняй паласы рэспублікі перасялілася дэкаратыўная кветка з даволі своеасаблівай назвай — асліннік двухгадовы (Onagra biennis). На новым месцы яна не развіталася са сваёй сяброўкай, якую калісьці сустрэла ў стэпах, гарліцай шэра-зялёнай (Berteroa incana). Палявымі дарогамі Беларусі падарожнічае яшчэ адзін стэпавік — рамон пахучы (Matricaria discoidea). Па ярах і хмызняках рассяляецца бузіна чырвоная, без сцёблаў якой, пустых усярэдзіне, не магла ў XIX стагоддзі абысціся тэкстыльная прамысловасць.
Некаторыя прышэльцы, не сустракаючы сур’ёзнай канкурэнцыі, адцяснілі ўбок старажылаў у іх уласным доме. Аер звычайны (Acorus calamus), які ў сярэднявеччы занеслі азіяцкія вандроўныя плямёны, атрымаў за апошнія дзесяцігоддзі нітратную падкормку ў выглядзе вадкіх сцёкаў са свінагадоўчых комплексаў і ў некоторых месцах перамог асаку.
Забруджванне прыроднага асяроддзя стала адной з галоўнейшых прычын незваротных змен у кветкавым уборы планеты. Бог чыстых вод гарлачык белы (Nymphaea alba), уладарнічаючы на крыштальнай паверхні беларускіх лясных азёраў, просіць ратунку, гэтак жа, як і ў вадаёмах замежнай Еўропы.
Але не такое ўсё нярадаснае. Актыўная праца беларускіх батанікаў-інтра-
дуктараў садзейнічае ўзбагачэнню флоры новымі каштоўнымі відамі. Прывезеныя з геаграфічных зон, якія падобны кліматычнымі ўмовамі на Беларусь, гэтыя віды прыжыліся ў новых мясцінах. Усё часцей у нашых лясах сустракаецца ірга каласістая. Бэз звычайны (Syringa vylgaris) і спірэя каліналістая (Spiraea opulifolia) паступова са штучных пасадак перабіраюцца ў лясы. Лістоўніца сібірская (Larix sibirica) і еўрапейская (Larix europaea), елка канадская (Рісеа cana­densis), каштан конскі (Aesculus hip­pocastanum), туя заходняя (Thuja occidental), арэх маньчжурскі (luglans manshurica), дуб чырвоны (Quercus rubra) сталі звычнымі ў штучных пасадках.
У сасновых лясах сваім пачварным шурпатым ствалом, на засохлых галінах якога шчыльна сядзяць шышкі, звяртае на сябе ўвагу сасна Банкса (Pinus Banksiana). Асноўны лесаўтваральнік хвойных лясоў Паўночнай Амерыкі хваравіта адчувае сябе на бедных пясчаных глебах Беларусі і ў перспектыве не зможа стаць экалагічным канкурэнтам непераборлівай сасне звычайнай. У адрозненне ад няўдалай перасяленкі сасна Веймута (Pinus strobus) з прыгожай пяшчотнай сінявата-зялёнай ігліцай, што на канцах галінак сабрана ў пучкі, на новым месцы паводзіць сябе гэтак жа ўпэўнена, як і на радзіме, каля Вялікіх азёр Амерыкі.
«Дзікая і велічная, разнастайная і зменлівая прырода Беларусі... Воды, балоты, зямля і лясы ствараюць канву, на якой тысячагоддзі пакінулі самыя мудрагелістыя ўзоры, то адкрываючы іх галізну, то захутваючы гушчаром непраходных пушчаў і балот». Так паэтычна і дакладна адзначана своеасаблівасць беларускай прыроды ў славутым геаграфічным фаліянце «Маляўнічая Расія. Айчына наша ў яе зямельным, гістарычным, племянным, эканамічным і бытавым значэнні» (1882).
Час ужо спыніць бязлітаснае спусташэнне нашай роднай прыроды.
ГАЛЕРЭЯ ЖЫВАПІСНЫХ ПАРТРЭТАЎ
ХВОЙНЫЯ ДРЭВЫ
Варта бліжэй пазнаёміцца з прадстаўнікамі зялёнага царства, што ў сваёй сукупнасці ствараюць такі знаёмы і адначасова такі таямнічы свет, імя якому — лес. He ведаючы кожнага, нельга напісаць групавы партрэт.
Лес складаецца са шматлікіх жыццёвых раслінных формаў, сярод якіх галоўнае месца належыць дрэвам, а кусты, кусцікі, імхі, лішайнікі і травяністыя расліны знаходзяцца на другарадных ролях.
Пад жыццёвай формай раслін (біяморфай, экабіяморфай) падразумяваюць іх знешні выгляд, які сведчыць аб спосабе жыцця ў пэўных умовах асяроддзя. Яна — вынік працяглай (у мільёны гадоў!) прыстасавальнай эвалюцыі зялёных арганізмаў да найбольш спрыяльных фактараў развіцця: святла, тэмпературнага рэжыму, вільготнасці і харчавання.
Да дрэў адносяцца шматгадовыя расліны, якія жывуць дзесяткі, сотні, нават тысячы гадоў, з добра выражаным ствалом, што нясе бакавыя галіны і мае верхавінкавы парастак. Усю сукупнасць галін разам з часткай ствала, дзе яны замацаваны, называюць кронай. Дрэва расце ў трох напрамках — уверх (ствол), уніз (карані) і адначасова ўсе яго члены (акрамя лісця) патаўшчаюцца, ствараючы кожны год у нашых шыротах гадавое кольца.
Стройны ствол дазваляе дрэву ўздымаць свае кроны з фотасінтэзуючымі фабрыкамі-лісцямі высока над зямлёй,
бліжэй да сонца. Карані ж стараюцца як мага болып разрасціся ў паверхневых слаях глебы, якія маюць большы запас спажыўных рэчываў і вады. На сухіх месцах яны імкнуцца пранікнуць глыбей у зямлю, каб здабыць жыватворную вільгаць. I ствол, і карані даюць дрэву перавагу перад іншымі раслінамі ў заваёве, максімальнай жыццёвай прасторы.
Кусты — шматгадовыя расліны вышынёй да 3—5 м з прутападобнымі стволікамі. Жывуць ад 10 да 50 гадоў. Яны не маюць ярка выражанага галоўнага ствала. Інтэнсіўнае галінаванне пад полагам дрэў дазваляе ім максімальна выкарыстоўваць рассеяную сонечную энергію. Кусцікі прадстаўлены карлікавымі дравяністымі шматгадовымі раслінамі вышынёй да 0,5 м. Зімой яны, як правіла, засыпаюцца снегам і пад яго покрывам лягчэй пераносяць моцныя маразы — верхавінкі аднагадовых парасткаў не адміраюць. Працягласць жыцця ў іх да 10 гадоў. У паўкусцікаў зімой адміраюць верхнія пабегі.
Дрэвы, кусты, паўкусты, кусцікі, а таксама імхі ствараюць самастойныя ярусы. Лес уяўляе сабой строга ўпарадкаваную прыродную сістэму, у якой вызначана месца кожнай расліне. Спробы парушыць гэты парадак адвяргаюцца ўсім лясным згуртаваннем, якое не заўсёды можа супрацьстаяць бурам, шквалам, снегападам і чалавеку. Ды мінецца бяда,
і лес вяртаецца да ранейшага жыцця — дрэвы зноў займаюць пануючае становішча, прыкрываючы сабой больш безабаронных членаў лясной сям’і.
У дзікарослай флоры Беларусі налічваецца 27 відаў дрэў, з іх 4 хвойныя з іголкападобным лінейным лісцем (ігліцай) і 23 ліставыя (табл. 1).
Табліца 1
Дрэвы флоры Беларусі
Назвы раслін
Лацінская
Беларуская
Руская
Рісеа abies
X B o й H Ы Я
Елка звычайная
Ель обыкновенная
Pinus silvestris
Хвоя, сасна звычайная
Сосна обыкновенная
Abies alba
Піхта белая
Пнхта белая
luniperus communis
Ядловец звычайны
Можжевельннк обыкновенный
Betula pendula
Л і с т а в ы я
Бярозавыя (Betulaceae) Бяроза бародаўчатая, павіслая
Береза бородавчатая, повнслая
Betula pubescens
Бяроза пушыстая
Береза пушнстая
Alnus glutinosa
Вольха клейкая
Ольха клейкая
Alnus incana
Вольха шэрая
Ольха серая
Carpinus betulus
Граб звычайны
Граб обыкновенный
Quercus robur
Букавыя (Fagaceae)
Дуб чарэшчаты
Дуб череіцатый
Quercus petraea
Дуб скальны
Дуб скальный
Ulmus laevis
I л ь м о в ы я (Ulmaceae)
Вяз гладкі
Вяз гладкнй
Ulmus scabra
Вяз шурпаты
Вяз шершавый
Acer platanoides
Кляновыя (Асегасеае)
Клён платанападобны
Клен платановндный
Fraxinus excelsior
Маслінавыя (Оіеасеае)
Ясень звычайны
Ясень обыкновенный
Tilia cordata
Л і п а в ы я (Тіііасеае)
Ліпа драбналістая
Лнпа мелколнстная
Populus tremula
Вярбовыя (Salicaceae) Асіна
Оснна
Populus alba
Таполя белая
Тополь белый
Populus nigra
Таполя чорная
Тополь черный, Осокорь
Salix caprea
Вярба казіная, Брэдзіна
Нва козья, Бреднна
Ява белая, Ветла
Salix alba
Вярба белая, Вятла

Salix fragilis
Вярба ломкая, Ракіта
Пва ломкая, Ракнта
Padus avium
Ружакветныя (Rosaceae)
Чаромха звычайная
Черемуха обыкновенная
Sorbus aucuparia
Рабіна звычайная
Рябнна обыкновенная
Pyrus communis
Груша звычайная
Груша обыкновенная
Malus silvestris
Яблыня лясная, дзікая
Яблоня лесная, днкая
Malus praecox
Яблыня ранняя
Яблоня ранняя
Хвойныя пароды дрэў адносяцца да аддзела голанасенных таму, што ў іх няма завязі, насенне не прыкрыта, «голае», і пылок трапляе непасрэдна на семязачатак, які размяшчаецца ў заглыбленнях тонкіх насенных лускавінак. Тыя ж у сваю чаргу абаронены покрыўнымі лускавінкамі, сабранымі ў жаночую шышку. Мужчынскія шышкі з пылком групуюцца вясною каля асновы маладых парасткаў. Рассеяўшы пылок, яны адміраюць. Пасля апладнення семязачатка ствараецца семя, а не плод, як у кветкавых раслін. У сасны і елкі высяванне насення з шышкі адбываецца на трэці год: покрыўныя лускавінкі раскрываюцца, і з іх пазух на зямлю выпадае насенне разам з насеннымі лускавінкамі. Яны павольна кружацца, іх падхоплівае вецер і адносіць ад мацярынскага дрэва. Такім чынам сасна і елка заваёўваюць для сябе новую жыццёвую прастору.
Геалагічная гісторыя хвойных пачынаецца з карбону (каля 370 мільёнаў гадоў назад), а іх родзічамі, як ужо адзначалася, з’яўляюцца кардаіты. У палеабатанікаў выклікае здзіўленне той факт, што некаторыя вельмі старадаўнія хвойныя захавалі да нашых дзён асноўныя асаблівасці сваёй будовы, аж да дэталяў анатамічнай структуры. Раслінныя рэшткі, якія з усёй верагоднасцю можна аднесці да роду сасна, сустракаюцца ў юрскіх адкладах. А пылковыя зярняты кедра, што не ўваходзіць у склад сучаснай дзікарослай флоры Беларусі, выяўлены у адкладах пярмі ўзростам каля 250 мільёнаў гадоў. Аднак гэта не азначае, што за такі працяглы час у сасны не адбывалася ніякіх эвалюцыйных змен. Гаворка ў дадзеным выпадку ідзе аб яе здзіўляючай здольнасці захоўваць асноўныя родавыя адзнакі.
У трацічны час хвойныя былі шырока распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і, уключаючы і тэрыторыю Беларусі. Аднак ледавіковае покрыва ў чацвярцічны перыяд выклікала незваротныя страты ў родавай разнастайнасці хвойных лясоў: туя, ціс, піхта, тсуга за кароткі пасляледавіковы перыяд не паспелі вярнуцца на пакінутыя імі землі (мал. 17). Дапамагчы ім у гэтым павінен чалавек.
3 хвойных парод-лесаўтваральнікаў у
флоры Беларусі шырока распаўсюджаны два віды: елка звычайная і сасна звычайная. Навуковая назва елкі паходзіць ад лацінскага слова ріх — смала, а сасны — ад кельцкага pin — скала, з-за здольнасці каранёвай сістэмы шчыльна «абдымаць» камяні, на якіх расце гэта непераборлівае дрэва.
Елка звычайная мае крону пірамідальнай формы з кальчакаватым размяшчэннем галін. Вышыня ствала дасягае 40— 50 м, дыяметр 1,5—2 м. Жыве яна 250— 300 гадоў, сустракаюцца асобныя дрэвы ва ўзросце 500—600 гадоў. Аддае перавагу свежым суглінкавым і супясчаным глебам, не баіцца і пясчаных, калі яны добра ўвільготнены. Каранёвая сістэма паверхневая. Елка надзвычай ценевынослівая і марозаўстойлівая. У культурах сасны на пясчаных глебах, якія падсцілаюцца марэннымі супескамі і суглінкамі, часта стварае амаль непраходны падлесак. Узмацнеўшы ў ценю пад полагам сасновага дрэвастою, яна з цягам часу, калі б не ўмешваўся чалавек, выцесніла б сваю заступніцу-сасну.
Існуе некалькі разнавіднасцей елкі, што ўказвае на магчымыя шляхі яе далейшага эвалюцыйнага развіцця. Перш за ўсё, кара не ва ўсіх дрэў аднароднай будовы і аднолькавай афарбоўкі. Ёсць дрэвы з гладкай, пласціністай, лускавінкавай і альхападобнай карой. Пры гэтым гладкая кара можа быць пакрыта лушчыльным шэрым налётам або мець светлаці цёмна-карычневую афарбоўку.
Асабліва кідаецца ў вочы рознасць будовы галін у елкі. У некаторых дрэў яны размяшчаюцца ў адной гарызантальнай плоскасці — лапкамі. Гэта звычайная лапчастая, або плоская форма елкі. У іншых елак галіны, звісаючы ўніз, ствараюць своеасаблівы грэбень з няроўнымі зубамі — гэта грабеньчатая форма.
Адрозніваюцца елкі і па афарбоўцы жаночых шышак: у хвойных лясах можна сустрэць дрэвы з шышкамі чырвонага (мал. 18), зялёнага і пераходнага паміж імі колеру. Пры гэтым драўніна зялёнашышкавых елак мае асаблівыя рэзанатарныя ўласцівасці.
За ельнікамі замацавалася назва «цемналесся» і «чарналесся», народная фан-
тазія насяляла іх лесавікамі і іншай нячыстай сілай. У яловым лесе заўсёды халаднавата, не чутно шчабятання пеўчых птушак. Казачную адметнасць надае яму мёртвае сучча, якое нібы чорнашэрая сетка аблытвае ў змроку ствалы. Незвычайна прыгожы яловы лес у бліскучым снежным ззянні зімовага сонца.
Па плошчы распаўсюджвання ў Бе-
ларусі сасна звычайная прыкметна пераўзыходзіць елку. Гэта выклікана некалькімі прычынамі. Перш за ўсё, елка аддае перавагу супясчаным і суглінкавым землям, якія больш прыдатныя пад раллю, чым пясчаныя. Да таго ж, у культурным лесааднаўленні леснікі на першае месца ставілі сасну з-за яе выключнай гаспадарчай каштоўнасці. Вя-
Мал. 17. Страты хвойных лясоў Беларусі ў выніку абледзяненняў асабліва бачны пры параўнанні іх з лясамі Паўночнай Амерыкі. Флора ўмеранага пояса гэтага кантынента па горнай сістэме Кардыльераў ад-
ступіла ў субтропікі. У Еўропе такой магчымасці ў яе не было. Калі ў беларускіх лясах расце адзін від сасны, то ў Паўночнай Амерыцы іх непараўнальна больш: 1 — Кулцера, 2 — мяккаігольчатая, 3 — Веймутава,
4 — ладанная, 5 — калючая, 6 — балотная, 7 — прамяністая, 8 — каляная, 9 — цяжкая, 10 — смалістая, 11 — скручаная, 12 — Эліёта. Усяго на Зямлі расце каля 100 відаў сасны.
дома, што рускі цар Пётр I быў энергічным прыхільнікам пасадкі дубовых і сасновых лясоў. Асаблівае значэнне культура сасны набыла ў наш час на землях, якія не могуць інтэнсіўна выкарыстоўвацца ў сельскай гаспадарцы.
Згодна грэчаскай міфалогіі, бог ветру Барэй, прыраўнаваўшы німфу Піціс да ляснога Пана, ператварыў яе ў сасну. Сасна — вечназялёнае дрэва вышынёй да 40 м, са светла-зялёнай кучаравай кронай (мал. 19). Чырванаватааранжавая кара ў верхняй частцы ствала ярка падкрэслівае яе цудоўныя дэкаратыўныя якасці. Найбольшай прыгажосцю вызначаюцца дрэвы, што выраслі на адкрытай прасторы. Калі параніць ствол, выцякае духмяная і празрыстая, як сля-
Мал. 18. «Цвіце» чырванашышкавая форма елкі.
за, смала, якая мае цудоўны непаўторны пах. Сасна, па ўсіх меркаваннях, можа дажыць да 500-гадовага ўзросту, але чалавек не дае ёй такой магчымасці.
Яна хутка расце, любіць святло, не дужа пераборлівая ў «ежы», але больш упэўнена адчувае сябе на пясчаных глебах і верхавых балотах, дзе не сустракае канкурэнтаў. Шчодра «цвіце» ў маі і жоўтым пылком пудрыць усё, што знаходзіцца пад яе полагам. Як і елка, хваравіта пераносіць забруджанасць паветра.
Ядловец звычайны за сваю здольнасць фармаваць падоўжана-конусападобную крону атрымаў назву «паўночны кіпарыс». Ён і сапраўды ўваходзіць у сямейства кіпарысавых. Пад Juniperus ядловец упамінаўся рымскім паэтам Вергіліем. Немагчыма без захаплення прайсці каля невысокага дрэўца, што расце дзе-небудзь на ўзлеску сасновага бору. Канкурэнцыя суседзяў і сонечныя апёкі ранняй вясною пад разрэджаным полагам высокага дрэвастою, на жаль, дэфармуюць крону паўночнага кіпарысу. Ядловец успрымаецца намі як куст вышынёй да 2—3 м. У сапраўднасці ж ён дрэва, у спрыяльных умовах можа дасягнуць вышыні 12—15 м.
Ядловец звычайны — тыповы пескалюб (псамафіт). Ён пастаянны спадарожнік сасны, пад полагам якой хаваецца ад яркіх сонечных прамянёў. На пясчаных дзюнах Брэсцкага Палесся, асабліва ў заходняй яго частцы, стварае чыстыя насаджэнні. Своеасаблівы па прыгажосці пейзаж з зялёнымі ядлоўцавымі конусамі, якія нібы ўваткнуты ў жоўтыя дзюны, успрымаецца як нейкая незямная фантазія.
Цяжка з чым параўнаць непаўторны водар ядлоўцу. Выдзяляючы мноства фітанцыдаў, ён аздараўляе лес, робіць лясное паветра лекавым. Трывалая смольная драўніна не гніе, не псуецца насякомымі. Чорна-шызыя, з сінім налётам шышкі — «ягады» шырока ўжываюцца ў парфумерыі і медыцыне, у харчовай прамысловасці.
Піхта белая, занесеная ў Чырвоную кнігу БССР, вядома толькі ў адным месцы — на невялікім лясным востраве сярод балотнага масіву «Дзікі Нікор» у Белавежскай пушчы. Батанікі мяркуюць, што ў Беларусі яна была распаўсюджана даволі шырока, але да нашых дзён захавалася толькі 35 дрэў ва ўзросце ад 100 да 260 гадоў. Гэта вечназялёнае высакастволае дрэва з вузкапірамідальнай кронай. Ігліца белая мяккая, плоская, няколкая, з белымі палоскамі на ніжнім баку. Шышка нагадвае яловую, але не вісіць, а вертыкальна стаіць на канцы галінкі. У адрозненне ад елкі кара ў піхты белавата-шэрая, ствалы высока ачышчаны ад сукоў.
ЛІСТАВЫЯ ДРЭВЫ
Ліставыя пароды — усе кветкавыя. Адно з самых любімых нашых дрэў — бяроза бародаўчатая, або павіслая. Назва роду Betula паходзіць ад змененага лацінскага дзеяслова batuera, што азначае «біць», «секчы» — у мінулыя часы бярозавымі дубцамі каралі школьнікаў. Аднак не гледзячы на такое «кармленне бярозавай кашай», наша любоў да родных бяроз не зменшылася.
Бяроза (мал. 20) — адзінае ў свеце дрэва з беласнежнай карой-бяростай. Яна надзвычай марозаўстойлівая, не баіцца вясновых замаразкаў. Смала густа залівае пупышкі, маладыя галінкі і лісты, ахоўваючы іх і ад холаду, і ад высыхання. Бярозавы ліст мае размешчаныя па яго краях вадзяныя вусцейкі, якія выдзяляюць або чыстую ваду, або ваду з раствораным у ёй цукрам — «мядзвяную расу». Каташкі надзейна ахоўваюць кветачкі і плады ад холаду, празмернай вільготнасці, сухасці і яркага асвятлення.
Добра ўсім вядомы «вясновы плач» бяроз, калі з параненага ствала цячэ бярозавік. Пах бярозавага веніка лішні раз падкрэслівае своеасаблівасць гэтага здзіўляючага дрэва. Бяроза святлолюбівая і непатрабавальная да глебы. Яна першая засяляе высечкі, пажарышчы, пусткі, непрыдатныя землі, ствараючы з цягам часу чыстыя насаджэнні — бярозавыя гаі. Яна церпіць прамысловае забруджванне, шмат якія з адходаў служаць ёй угнаеннем. У гарадскіх пасадках афарбоўка лісцяў цямнейшая. К 40—50 гадам бяроза дасягае вышыні 30 м, але хутка старэе, дажываючы, тым не менш, да 150, а часам і да 300 гадоў.
Бяроза бародаўчатая на маладых парастках мае маленькія бугаркі — бародавачкі. У маладых дрэў галіны растуць угору, ствараючы ажурную крону. 3 узростам яны пачынаюць павісаць, прыдаючы кроне «плакучасць». Неабходна звярнуць увагу на дзве непадобныя формы бярозы бародаўчатай — грубакорую, з тоўстай шэрай, рассечанай глыбокімі трэшчынамі ля камля карой і гладкакорую. Асаблівую каштоўнасць уяўляе сабой разнавіднасць бярозы ба-
родаўчатай бяроза карэльская з уздуццямі на ствале і галінах, якія маюць мармуровую тэкстуру. Такая драўніна ўжываецца для інкрустацыі музычных інструментаў і вырабу мастацкай мэблі.
Бяроза пушыстая —прамастволае дрэва, у большасці сваёй з белай гладкай карой, са старымі галінамі, якія ўздымаюцца ўгору, і маладымі парасткамі, што апушчаны ўніз. Асаблівай дэкаратыўнасцю вызначаюцца формы з шырокапірамідальнай кронай, са срабрыстай, жоўтай або бронзавай карой. У вытворчасці мэблі заслужанай славай карыстаецца разнавіднасць бярозы пушыстай, здольная ствараць на ствале нарасты — капы вагой у некалькі соцень кілаграмаў.
Бяроза бародаўчатая аддае перавагу высокім і сухім мясцінам, у той час як яе пушыстая сястра водзіць карагоды ў сырых, нярэдка балоцістых нізінах.
Адной з самых распаўсюджаных у зялёным покрыве Беларусі парод лічыцца вольха клейкая,або чорная (мал. 21). Назва роду Alnus утворана ад кельцкіх слоў аі — каля і Іап — бераг, гэткім чынам указваецца любімае месца, дзе расце гэта дрэва. Вольха чорная селіцца ў моцна ўвільготненых праточнымі водамі нізінных мясцінах. Гэта хуткарастучае дрэва, вышынёй 35—40 м, з дыяметрам ствала да 60—80 см, на багністых мокрых участках не знаходзіць канкурэнтаў і стварае вельмі густыя і змрочныя чарналессі. Такія лясы ў мінулыя стагоддзі займалі даволі вялікія плошчы.
У вольхі чорнай лісце акруглае, з выемчатай верхавінай і клінападобнай асновай. Парасткі, пупышкі і маладыя лісты клейкія і прыемна пахнуць. Кара шаравата-бурая, заўсёды трэскаецца.
У вольхі шэрай, наадварот, і парасткі, і пупышкі, і лісты няклейкія. Лісце яйкападобнае, на верхавіне завостранае, кара амаль гладкая, срэбна-шэрая, сіваватая.
Па Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала вольхі шэрай, якая стварае чыстыя насаджэнні ў больш паўночных шыротах аж да лесатундры. На поўначы рэспублікі яна часта сустракаецца на ўскраінах балот, а на поўдзень ад Мінска яе ўжо зусім няма.


W №

Мал. 20. Бяроза бародаўчатая: 1 — агульны выгляд, 2 — тычынкавыя каташкі, 3 — галінка з лісцем і пладовым каташком.
За мяккасць, далікатнасць і цеплыню драўніны жыхары некаторых раёнаў Палесся, будуючы хаты, аддаюць вольсе чорнай перавагу перад сасной.
3 сямейства бярозавых граб звычайны для жыхароў Беларусі з’яўляецца абарыгенам-незнаёмцам, хоць даволі часта сустракаецца ў змешаных і шыракалістых лясах поўдня рэспублікі. Па лініі Магілёў — Мінск праходзіць паўночная мяжа яго арэала. У лясах жа Заходняй Еўропы, Каўказа і Малой Азіі гэта звычайная парода-лесаўтваральнік (адсюль яго другая назва — еўрапейскі).
Граб звычайны — дрэва вышынёй да 25 м, з дыяметрам ствала да 40 см,
жыве да 100—150, зрэдку да 300 гадоў. Яго ліст падобен на бярозавы — прадаўгавата-эліптычнай формы, завостраны на верхавіне. На канцах тонкіх галінак падвешаны суплоддзі авальных, голых і бліскучых арэхаў, схаваных у зялёную трохлопасцевую абгортку, сярэдняя лопасць якой у 2—3 разы большая за бакавыя. Драўніна граба выкарыстоўваецца як каштоўны вырабны матэрыял, лісце на корм жывёле, а кара для дублення і фарбавання.
Дуб чарэшчаты не патрабуе асаблівага прадстаўлення. Яго волатаўская моц і непарушная сіла адразу кідаюцца ў вочы паміж ліставога драбналесся. Леснікі
Мал. 21. Якія непаўторна прыгожыя ліставыя дрэвы нашых лясоў: 1 — асіна, 2 — вольха чорная, 3 — клён вастралісты, 4 — дуб чарэшчаты, 5 — вярба белая, 6 — ліпа драбналістая, 7 — ясень звычайны.
кажуць, што ён «любіць расці ў кажусе, але з адкрытай галавой». У такіх умовах, пры бакавым зацяненні і добрым асвятленні зверху, дуб вырастае ў высокае стройнае дрэва.
Назва роду Quercus паходзіць ад кельцкіх слоў quer — чырвоны і cuer — дрэва; robur у перакладзе з латыні — дубовае дрэва.
Звычайная вышыня дуба чарэшчатага 30—40 м, у спрыяльных умовах ён можа вырасці да 50—55 м. Рост у вышыню спыняецца на мяжы 120—200 гадоў, а ў таўшчыню, хоць павольна, працягваецца ўсё жыццё. Жыве дуб 500— 800 гадоў, асобныя доўгажыхары — да 2000 і болей гадоў. У Беларусі звыш 40 дубоў-волатаў узята пад ахову дзяржавы. Самы магутны сярод іх (дыяметр больш за 2 м, узрост больш за 800 гадоў, вяршыня загінула, і ўмоўная вышыня вызначаецца ў 46 м) расце ў Пажэжынскім лясніцтве Брэсцкага лясгаса.
Простае перысталопасцевае лісце, чырванаватае ў маладым узросце, і жалуды, змешчаныя ў бакалападобную плюску, вядомыя кожнаму. У разносе жалудоў, у іх «пасадцы» ў глебу вялікую ролю адыгрываюць сойкі, якіх за гэта асабліва шануюць леснікі. Аб маштабах дзейнасці гэтых птушак можна меркаваць па тым, што ў сасонніках імшыстых на кожны гектар налічваецца некалькі соцень і нават тысяч маладых дубкоў, хаця паблізу няма пладаносных дубоў.
Маладыя дубкі на бедных пясчаных глебах асуджаны быць вечным падлескам: яны ніколі не вырастуць у магутнае стройнае дрэва, бо не хапае і вільгаці, і харчавання. Дасягнуўшы пэўнага ўзросту, яны загінуць, на змену ім вырасце новае пакаленне з жалудоў, прынесеных сойкамі. Сойкі хаваюць у лясную падсцілку і мох жалуды, робячы запасы на зіму, а потым забываюць пра іх.
Драўніна дубу па трываласці і цвёрдасці пераўзыходзіць усе іншыя нашы дрэвы і высока ацэньваецца будаўнікамі і мэбельшчыкамі. Паводле адной з легендаў, дуб быў створаны раней астатніх дрэў і быў першым людзям галоўнай
іх ежай, бо ягоныя жалуды ўтрымліваюць да 30—35 % крухмалу. Гэтыя падсмажаныя і змолатыя плады зусім нядаўна выкарыстоўваліся для прыгатавання жалудовай кавы. За выратаванне чалавека рымляне ўзнагароджвалі вянком з дубовых галін. 3 «чарнільных арэшкаў», якія сустракаюцца на лісці дуба, у мінулыя часы рабілі чарніла.
На вялікі жаль, павага да дуба, гэтага волата нашых лясоў, змянілася варварскімі адносінамі да яго. Колькі іх, пакалечаных, са скразнымі выпаленымі агнём дупламі-ранамі, бачым мы ў полі і ў лесе!
Дуб чарэшчаты стварае вялікія лясыдубровы толькі на поўдні Беларусі, а ў паўночнай паласе сустракаецца як прымесь у ельніках і сасонніках. Вядомы дзве разнавіднасці гэтай расліны. Адна з іх вылучаецца больш раннім (на 2—3 тыдні) распусканнем лісця і цвіценнем, у выніку чаго часта пакутуе ад вясновых замаразкаў.
У дуба скальнага лісце з клінападобнай асновай на доўгіх (да 2,5 см) чаранках (у чарэшчатага на кароткіх), а жалуды сабраны па 2—3 разам, сядзяць або вісяць на вельмі кароткай ножцы (у чарэшчатага на доўгіх пладаножках). Гэта галоўная парода дубовых лясоў Карпат і Паўночнага Каўказа. У Беларусі сустракаецца толькі ў Белавежскай пушчы. Па вышыні (20—30 м) і магутнасці дуб скальны прайграе свайму велічнаму сабрату.
У шыракалістых і змешаных лясах Беларусі ў якасці другарадных відаў сустракаюцца вяз гладкі і шурпаты — прамастволыя дрэвы вышынёй да 25— 30 м і дыяметрам да 60—80 см з густой раскідзістай кронай і тонкімі павіслымі галінамі. У вяза гладкага яйцападобна-ланцэтнае зубчастае лісце асіметрычнае, разнабокае — адна палова ліста меншая за другую. У вяза шурпатага лісце зверху шурпатае. Плод вяза гладкага — арэшак, размешчаны амаль пасярэдзіне крылаткі, што аблямоўвае яго. Крылаткі доўгімі пладаножкамі сабраны ў павіслыя пучкі, а ў вяза шурпатага — у акруглыя. Кара на ствалах шэрая, адслойваецца пласцінкамі. Вяз цвіце да з’яўлення лісцяў. Назва роду
Ulmus паходзіць ад кельцкага слова elm — вяз, ільм. Гэта цікавае дэкаратыўнае дрэва яшчэ не вельмі шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні гарадоў Беларусі, у прыватнасці пры абсадцы берагоў штучных вадаёмаў.
Клён платанападобны — адно з самых прыгожых дэкаратыўных дрэў. Ён ніколі не стварае лясоў, вельмі рэдка расце нешматлікімі групамі, аддаючы перавагу адзіноце, каб у яркіх фарбах восені ганарыста паказваць усім барвовае або залаціста-жоўтае ўбранне сваёй прасторнай кроны. У спелым узросце клён дасягае ў вышыню 30—40 м з дыяметрам ствала да 1,5 м. Працягласць жыцця да 150—200 гадоў.
Выемчата-пяцілопасцевыя з тонка завостранымі канцамі лісты размяшчаюцца так, каб ніводны з іх не зацяняў суседа і ўсе лавілі сонечнае святло. Плод — падвойная крылатка, крылы якой гарызантальна распасцёрты над зямлёй і сходзяцца пад рознымі вугламі. Гэта адзін з нямногіх прыкладаў натуральнага лятальнага апарата. Падаючы і круцячыся, палавінка плода — крылатка апісвае вінтавую траекторыю, што змяншае хуткасць падзення. Такім чынам плады разносяцца ад мацярынскага дрэва. Неабходна заўважыць, што падобныя лятальныя апараты з эксцэнтрычна размешчаным крылом ёсць у насення сасны і елкі. Сваёй назвай клён абавязаны лацінскаму слову асег — востры, моцны, таму што ў мінулым з яго рабілі коп’і і дзяржальны для зброі. Эпітэт платанападобны прысвоены яму за падабенства лісцяў з лісцем платана (чынары). Трывалая і цвёрдая драўніна клёну вельмі прыгожая ў апрацоўцы. Ён таксама, як і бяроза, «плача» вясной.
Ясень звычайны за сваю блізкую роднасць з аліўкавым дрэвам, або маслінай, аднесены да сямейства алейных, плады якіх вельмі багатыя алеем. Ясень можа расці ў вышыню да 30—45 м, да 1,5 м у дыяметры, найбольшы яго ўзрост да 200—300 гадоў. У спелага дрэва шыракакруглая крона з няпарнаперыстым складаным лісцем высока ўзнята. Ясень лёгка распазнаць па лінейна-прадаўгаватых пладах-крылатках, якія сабраны ў пучкі і вісяць на дрэве амаль усю зі-
му. У моцныя маразы яны служаць практычна адзінай ежай для зімуючых снегіроў. У старога дрэва кара можа спаўзаць, ствараючы каля паверхні зямлі трывалае тоўстае пакрывала. У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў у лясніцтве на Белаазёрскім канале каля вёскі Гаравіца (Брэсцкая вобл.) рос ясень, у якога такое пакрывала перавышала 3 м.
Прадстаўнікі роду ясень у Грэцыі выкарыстоўваліся ў пасадках на межах, для агароджаў, адсюль і паходзіць яго навуковая назва Fraxinus (ад грэчаскага слова — fraxis — агароджваць, дзяліць). Горкая ясеневая кара ўжывалася замест хіны пры лячэнні ліхаманкі, за што і атрымала назву еўрапейскай, або нямецкай хіны.
Ліпа драбналістая ў зялёным покрыве Беларусі адно з самых вялікіх дрэў і саступае толькі дубу чарэшчатаму. Вышыня яе да 40 м, дыяметр ствала да 2 м, рэдка да 5 м. Шырокая разгалістая крона самая густая сярод лістападных дрэў рэспублікі. Лісце акругла-сэрцападобнае з завостранай верхавінай. Напачатку, у маладыя гады, ліпа расце павольна, але потым набірае хуткасць і абганяе дуб. У стогадовым узросце яе вышыня дасягае максімуму. Жыве ліпа ў сярэднім 150 гадоў, хоць некаторыя экземпляры могуць быць старажыламі — аж да 1300 гадоў. Яна адна з самых ценевынослівых і газаўстойлівых парод, пры высечцы або пашкоджаннях дае шчодрыя пністыя парасткі. Шэра-бурая, гладкая, эластычная і трывалая кара маладых ліп шырока ўжывалася для пляцення лапцей. Праўда, па даўгавечнасці лапці гэтыя саступалі лапцям з вязавай кары. Магчыма, з гэтай прычыны ўсё ненадзейна аргументаванае атрымала іранічную назву «ліпа».
Кветкі ў ліпы духмяныя. У час цвіцення мядовы пах стаіць у вёсках, у гарадскіх парках. Па наяўнасці «ветразя», калякветкавага ліста ў суквецці, які разам з ветрам служыць для пераносу насення, пайшла навуковая назва роду Тіііа (ад грэчаскага слова ptilon — крыло). Дарэчы, гэты «ветразь» замяняе пасадачную пляцоўку для насякомыхапыляльнікаў.
Ліпа — лепшае меданоснае дрэва: за
перыяд цвіцення 1 га суцэльнага дрэвастою дае каля 1,5 т цудоўнага нектару. Гэты мёд вельмі высока цэніцца. Ён уваходзіў, калі верыць міфам, у склад амброзіі, якой харчаваліся бяссмертныя багі Старажытнай Грэцыі. Мяса, каб не сапсавалася, захоўвалі ў мёдзе. Ліпавы цвет у выглядзе настою ці чаю шырока прымяняецца пры лячэнні прастудных захворванняў. Мяккая драўніна і луб ідуць для разнастайных вырабаў. На жаль, усё менш застаецца гэтых цудоўных дрэў у зялёным покрыве Беларусі, а ліпавыя лясы сустракаюцца невялікімі астраўкамі толькі на ўсходзе рэспублікі. Пры дапамозе чалавека ліпа з лясоў перасялілася ў паркі, скверы, на вуліцы вёсак і гарадоў.
Сямейства вярбовых самае шматлікае ў лясных згуртаваннях Беларусі, яно ўключае 6 відаў дрэў, што ўваходзяць у склад двух родаў: таполі і вярбы. Усім ім уласцівы цэльныя, пачаргова размешчаныя лісты. Усе яны двухдомныя: мужчынскія і жаночыя кветкі не могуць знаходзіцца на адным і тым жа дрэве. Іх суквецці, якія завуць «каташкамі» і «коцікамі», звісаюць з галінак. Насенне забяспечана чубком з тонкіх валаскоў і лёгка разносіцца ветрам. Вялікія нязручнасці ў гарадах выклікае таполевы «пух», хоць гэта адзнака ўсіх вярбовых.
Трапляючы на вільготны грунт, насенне таполяў прарастае ў першыя ж суткі, хоць усходжасць у іх захоўваецца на працягу 3—4 тыдняў. У сувязі з гэтым вербы і таполі з’яўляюцца першапасяленцамі вільготных рачных наносаў, пажарышчаў і пустак. Растуць яны хутка і да восені могуць набраць вышыню болей за 1 м. Навуковая назва роду таполі паходзіць ад лацінскага слова populus — народ, што ўказвае на асноўны спосаб яе рассялення, а вярбы (Salix, ад кельцкіх слоў sal — блізка і lis — вада), што падкрэслівае месцапражыванне большасці яе прадстаўнікоў.
Асіна мае лісце з доўгімі чаранкамі, дзякуючы якім яно лёгка дрыжыць і хістаецца ад слабага ветрыка. Выраз «дрыжыць, як асінавы ліст» увайшоў у прымаўку. Па шолаху лісця асіну лёгка знайсці ў прыціхлым лесе.
На верхнім баку падземных гарызантальных каранёў закладваюцца пупышкі, ад якіх адыходзяць новыя парасткі. Яны ў першыя гады шпарка растуць, гадавыя парасткі асіны могуць дасягаць вышыні 3 м, і маюць лісты велізарных памераў, часам 28 см даўжынёй. Асіна хутка расце, але і хутка старэе. У 30— 40 гадоў рост яе амаль спыняецца. Калонападобны ствол дыяметрам да 1 м можа быць вышынёй 35 м. Жыве асіна ў сярэднім 80—100 гадоў, канечны ўзрост для яе 180 гадоў.
Асінавая цурка ідзе для нарыхтоўкі запалкавай саломкі. Сухая драўніна ўстойлівая супраць гніення. У мінулым з яе рабілі дошчачкі для пакрыцця царкоўных купалаў, гульня святлаценю на якіх давала срэбныя водбліскі. Драўніна асіны шырока выкарыстоўваецца ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці, ддя вытворчасці фанеры, лыжаў. Горкія маладыя галіны і кара — упадабаны зімні корм зайцоў, ласёў і баброў.
Таполя белая, або серабрыстая, блізкая радня асіны. Шчыльнае снежнабелае апушэнне ніжняга боку яе лісцяў надае дрэву серабрыста-мільготкі воблік. У дзікай прыродзе яна даволі рэдкая, а вось у парках і на вуліцах шырока культывуецца амаль ва ўсім свеце.
На Палессі і ў сярэдняй паласе Беларусі ў прырэчных пойменных мясцінах можна сустрэць таполю чорную, маладое дэльтападобнае лісце якой вылучае духмяную смалу.
У Беларускай флоры род вярба прадстаўлены трыма дрэвамі — вярбой, брэднікам і ракітай. Вярба белая — самае буйное з іх. У пойме ніжняга цячэння Прыпяці, ніжэй вусця Славечны па правабярэжжы пратокі Шчэглік, растуць, бадай, наймагутныя з іх. Вышыня гэтых вербаў большая за 20 м, а дыяметр ствала раўняецца 1,5 м. Вярба хутка старэе, 80—100-гадовы ўзрост найбольшы для яе. Ствол гніе знутры, не вытрымлівае цяжару магутнай кроны і падае ў ваду, але і ўпаўшы працягвае расці.
Вярба казіная, брэдзіна — невялікае лясное дрэва вышынёй да 12—15 м з шырокім лісцем. У лесе часовы жыхар, бо хутка засяляе ляды, пажарышчы,
запушчаныя землі, усемагчымыя калдобіны, вымоіны, кар’еры і іншыя ўчасткі з парушаным раслінным покрывам. Святлолюбівы і нядаўгавечны брэднік выцясняецца больш моцнымі пародамі. Хутка старэючы, захламляе лес.
Вярба ломкая, ракіта дзякуючы надзвычайнай лёгкасці ўкаранення абломкаў сваіх галін імгненна засяляе берагі рэк і сажалак, вільготныя абочыны дарог. Сустракаецца яна і каля чалавечага жылля. Маладыя парасткі вельмі крохкія каля асновы. Ветрам і густым дажджом яны лёгка абломваюцца і плывуць уніз па цячэнню вады. Такім спосабам ракіта займае новыя месцы, асвойвае іх. Яна рэдка бывае вышэй за 12 м, дыяметр ствала дасягае 75 см. Ланцэтны ліст, даўжыня якога ў 4—6 разоў большая за шырыню, на ніжнім баку мае васковы налёт. Паварочваючыся да ветру гэтым бокам, ліст змяншае выпарэнне і захоўвае сябе ад высыхання. Перад дажджом ракіта «плача»,— вільгаць, кандэнсуючыся на васковым баку лістоў, буйнымі кроплямі падае на зямлю.
Усе вербы — цудоўныя раннія меданосы. Іх кара ўжываецца для дублення скур. Незаменныя яны пры ўмацаванні берагоў рэк, каналаў, адхонаў плацін. Ніцыя дэкаратыўныя формы вярбовых шырока выкарыстоўваюцца ў садовапаркавых ансамблях.
Прырода не вызначалася асаблівай шчодрасцю, надзяляючы ландшафт Беларусі дрэвамі, якія прыгожа цвітуць. Іх няшмат, усяго толькі пяць з сямейства ружакветных, але ўсе яны вельмі шчодра цвітуць.
Чаромха звычайная — невялікае стройнае дрэва вышынёй да 15 м. Вясной яна ўпрыгожвае сваёй беллю цёмны бясколерны лес, які толькі прачнуўся ад зімовага сну. Яе радаснае цвіценне насычае паветра непараўнальным спецыфічным водарам. Белыя кветкі чаромхі сабраны ў гронкі, якія перад распусканнем апускаюць галоўкі долу, каб аберагчы пылок ад дажджу.
Назва роду Padus паходзіць ад грэчаскага слова pados, якое ўпершыню ўжыў старажытнагрэчаскі вучоны, «бацька батанікі» Тэафраст.
Увосень па лясах і хмызняках палымнее чырвонымі ягадамі і лісцем рабіна звычайная (мал. 22). Прывабная яна і вясной у час цвіцення, а цвіце рабіна доўга і шчодра. Белыя кветкі сабраны ў шчытападобныя суквецці. Рабіна — дрэва ростам да 15 м, якое жыве да 100—200 гадоў. Навуковая назва роду паходзіць ад кельцкага слова sor — даўкі, што звязана са своеасаблівым смакам ягад, а відавы эпітэт aucuparia — ад лацінскага aucupari — лавіць птушак, з-за выкарыстання яе пладоў для лоўлі птушак. Ягады рабіны асабліва смачныя пасля першых маразоў. Вядомы селекцыянер I. У. Мічурын увёў рабіну ў культуру і стварыў некалькі цудоўных сартоў з буйнымі смачнымі пладамі:
Мал. 22. Галінка рабіны звычайнай з пладамі.
Гранатная, Дэсертная, Бурка, Лікёрная, Мічурынская.
3 пладоў рабіны, якія ў вялікай колькасці ўтрымліваюць карацін і вітамін С, гатуюць варэнне. Амялушкі, што застаюцца зімаваць у Беларусі, не зляцяць з дрэўца рабіны, пакуль не склююць апошнюю ягаду. У лютыя зімнія маразы меладычныя трэлі вялікай чарады амялушак у парку або лесе гавораць, што там растуць рабіны з сакавітымі ягадамі. Гэтыя ягады ахвотна падбірае
заяц-бяляк, калі на глыбокім снезе пракладвае сцежку ад логавішча да рабіны.
У грушы звычайнай белыя кветкі распускаюцца намнога раней поўнага развіцця лісцяў. Суцэльная белая крона квітнеючай грушы выклікае захапленне і здзіўленне. Духмяны пах прываблівае мноства пчол. Неапыленая пчоламі груша не дае пладоў. Галіны ў яе калючыя, вострыя шыпы ахоўваюць плады ад аматараў салодкага. Спелыя грушы падаюць на зямлю, дзе іх з вялікім апетытам паядаюць дзікі. Груша можа дасягаць вышыні 20—30 м, чырванаватая яе драўніна лёгка паліруецца, амаль не трэскаецца пры сушцы і выкарыстоўваецца для вырабу музычных інструментаў.
Назва роду Pyrus паходзіць ад старажытнарымскай назвы гэтага пладовага дрэва pyrum. Груша звычайная — роданачальніца ўсіх культурных сартоў. Яна не баіцца засухі і маразоў і, магчыма, з-за гэтага яе так любяць на Палессі, бо на пясчаных глебах цяжка ўзгадаваць яблыневы або вішнёвы сад.
У лясах Беларусі растуць два віды
яблыні — лясная, або дзікая, і ранняя. Сваімі бела-ружовымі кветкамі разам з чаромхай і рабінай яны ўносяць святочнае ажыўленне ў свежазялёны свет вясновага абуджэння.
Назва роду Malus у перакладзе азначае яблык. Лясная і ранняя яблыні маюць плады памерам 2,0—2,5 см, прычым дужа кіслыя. У ранняй яблыні плады вісяць на роўных ім па даўжыні пладаножках, а ў лясной — на кароткіх. Яблыня лясная больш высокае (да 10 м) дрэва, а ранняя — у два разы ніжэйшая (5 м). Адна і другая цвітуць у маі. А^нак паміж імі ёсць вельмі істотная розніца — толькі яблыня ранняя з’яўляецца роданачальніцай шмат якіх культурных сартоў і толькі ў яе аднагадовыя парасткі заканчваюцца калючкамі.
Хацелася б яшчэ раз звярнуць увагу на тое, што ў зялёным покрыве Беларусі не так шмат дрэў. Іхняя сціплая аднастайнасць кампенсуецца ўласцівай ім здольнасцю ствараць монадамінантныя і змешаныя насаджэнні, якія вызначаюцца прыгажосцю вясёлых сасоннікаў, панурых ельнікаў, белых бярозавых гаёў, мітуслівых асіннікаў, велічных дуброў.
КУСТЫ, КУСЦІКІ I ПАЎКУСЦІКІ
Кусты ў лясах Беларусі (табл. 2) фарміруюць падлескавы ярус. На балотах, высечках, сырых лугах яны ствараюць самастойны тып расліннасці пад назваю хмызнякі. Некаторыя з іх часта выкарыстоўваюцца ў азеляненні, для стварэння ахоўных насаджэнняў, жывых агароджаў, замацавання пяскоў, а таксама для разнастайных вырабаў — ад лапцей у мінулым да плеценых кошыкаў і крэслаў у нашы дні. Многія з’яўляюцца ягаднымі раслінамі.
У агрэста звычайнага, роданачальніка культурных сартоў, невысокага куста (да 1,0—1,5 м), павіслыя кветкі ахоўваюць пылок ад дажджу, а клейкія залозкі на чашачцы і завязі служаць абаронай ад насякомых. Птушкі, ахвотна паядаючы яго зялёныя і чырвоныя плады, разносяць насенне на вялікія адлегласці. Сярод кустоў і ў лясах ён любіць цёплыя асветленыя ўчасткі.
Культура парэчак упершыню зарадзілася ў Нідэрландах, а затым распаўсюдзілася ў Францыі і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі парэчкі пачалі культывавацца са з’яўленнем першых агародаў. Перанесеныя з лесу і акружаныя клопатам, яны шчодра пладаносяць, а плады іх робяцца ўсё больш сакавітымі і буйнымі. На гэту іх асаблівасць звярнулі ўвагу земляробы-агароднікі.
Зараснікі дзікіх парэчак чорных у сырых лясах, хмызняках, на ўскраінах балот, у поймах малых рэчак і ўздоўж безыменных ручаёў выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі ддя збору духмяных, насычаных вітамінамі ягад. Іх ягады і лісце валодаюць ні з чым непараўнальным парэчкавым пахам, які ахоўвае іх ад жывёл, але не ад птушак. Птушкі разносяць насенне парэчак, як і агрэсту, далёка наўкол. Жаўтаватыя залозкі, размешчаныя на ніжнім баку
Кусты флоры Беларусі
Назва расліны
Лацінская
Беларуская
Руская
Барбарысавыя (Berberidaceae)
Berberis vulgaris
Барбарыс звычайны
Агрэставыя (Grossulariaceae)
Барбармс обыкновенный
Grossularia reclinata Ribes nigrum Ribes pubescens Ribes alpinum Ribes lucidum
Агрэст звычайны Парэчкі чорныя Парэчкі пушыстыя Парэчкі альпійскія Парэчкі светлыя
Крыжовннк обыкновенный Смороднна черная Смородмна пушнстая Смороднна альпнйская Смороднна светлая

Ружакветныя (Rosaceae)

Amelanchier spicata Crataegus calycina Rubus idaeus Rubus caesius Rubus nessensis Rosa majalis Rosa canina Rosa eglanteria Rosa corymbifera Rosa Jundzillii Rosa tomentosa Rosa mollis Rosa coriifolia Prunus spinosa
Ірга каласістая
Глог, Баярышнік
Маліна
Ажына
Куманіка, Ажына неская
Ружа майская
Ружа шыпшына
Ружа эглантэрыя
Ружа шчытканосная
Ружа Юндзіла
Ружа лямцавая
Ружа мяккая
Ружа скурысталістая
Сліва калючая, Цёрн
йрга колоснстая Боярышннк Малнна
Ежевнка
Куманнка, Ежевнка несская
Роза майская
Роза собачья
Роза эглантерня
Роза іцнтконосная
Роза Юндзнлла
Роза войлочная
Роза мягкая
Роза кожнстолнстная
Слнва колючая, Терн
Матыльковыя, Бабовыя (Papilionaceae,
Leguminosae)
Genista tinctoria
Genista germanica
Cytisus ruthenicus Sarothamnus scoparius Ononis arvensis
Жаўтазель фарбавальны Жаўтазель германскі Зяновец рускі Жарнавец мяцёльчаты Стальнік палявы, Ваўчук
Дрок краснльный
Дрок германскнй Ракнтннк русскнй Жарновец метельчатый Стальннк полевой

Бярозавыя (Betulaceae)

Corylus avellana
Betula nana Betula humilis
Ляшчына звычайная, Арэшнік
Бяроза карлікавая
Бяроза прысадзістая
Леіцнна обыкновенная
Береза карлнковая
Береза прнземнстая

I л ь м о в ы я (Ulmaceae)

Ulmus suberosa
Ulmus campestris
Вяз коркавы
Вяз раўнінны
Вяз пробковый Вяз равнннный

Вярбовыя (Salicaceae)

Salix purpurea Salix acutifolia
Salix cinerea Salix aurita Salix xerophila Salix lapponum Salix rosmarinifolia Salix viminalis Salix dasyclados Salix triandra Salix pentandra
Salix myrsinifolia Salix myrtilloides Salix phylicifolia
Вярба пурпуровая
Вярба вастралістая, Шалюга чырвоная
Вярба попельная
Вярба вушастая
Вярба сухалюбівая
Вярба лапландская
Вярба размарыналістая
Вярба руская
Вярба шарсцістапарасткавая
Вярба трохтычынкавая
Вярба пяцітычынкавая
Вярба мірзіналістая
Вярба чарніцападобная
Вярба філікалістая
йва пурпурная, Желтолоз
йва остролкстная, Шелюга крас ная
йва пепельная йва ушастая йва сухолюбнвая йва лапландская йва розмарннолнстная йва русская
йва шерстнстопобеговая йва трехтычннковая
йва пятнтычннковая, Чернотал, Верболоз
йва мнрзннолнстная, чернеюіцая йва черннковндная
йва фнлнколнстная
Назва расліны
Лацінская
Беларуская
Руская
Рэменякветныя (Loranthaceae)
Viscum album | Амяла белая
Омела белая
Euonymus verrucosa
Брызглінавыя (Celastraceae) Брызгліна бародаўчатая
Бересклет бородавчатый
Euonymus europaea
Брызгліна еўрапейская
Бересклет европейскнй
Frangula alnus
Крушынавыя (Rhamnaceae)
Крушына ломкая
Крушнна ломкая
Rhamnus cathartica
Жасцёр слабіцельны
Жостер слабнтельный
Ваўчаягадавы я (Thymelaeaceae)
Daphne mesereum 1 Ваўчаягада звычайная
Волчеягодняк обыкновенный
Hedera helix
Араліевыя (Агаііасеае)
Плюшч звычайны
Волчье лыко
Плюш обыкновенный
Swida alba
К і з і л а в ы я (Согпасеае) Свідзіна белая
Свнднна белая
Rhododendron luteum
Верасовыя (Ericaceae)
Азалея панційская
Рододендрон желтый.
Sambucus racemosa
Бружмелевыя (Caprifoliaceae) Бузіна чырвоная
Азалня понтнйская
Бузнна красная
Sumbucus nigra
Бузіна чорная
Бузнна черная
Lonicera xylosteum
Бружмель лясны
Жнмолость лесная
Viburnum opulus
Каліна звычайная
Каляна обыкновенная
лісцяў і парасткаў парэчак, вылучаюць духмяныя рэчывы, і з-за гэтага лісце і парасткі ўжываюцца пры кансерваванні грыбоў і гародніны.
He менш багатыя вітамінамі і парэчкі пушыстыя. Яны сустракаюцца значна радзей, чым іхнія чорныя родзічы, і не заўсёды ўдаецца назбіраць кошык чырвоных або жаўтавата-белых ягад. Найбольш распаўсюджаны чырвоныя парэчкі ў Брэсцкім Палессі. На захадзе ад пасёлка Дзівін Кобрынскага раёна ў сырым альховым лесе, па ўсёй бачнасці, знаходзіцца самая вялікая ў Беларусі дзікарослая плантацыя гэтага карыснага ягадніку. На жаль, інтэнсіўныя асушальныя работы і раскарчоўка чарналесся значна скараціла натуральныя месцы росту чорных і чырвоных парэчак. Да таго ж, вырастаючы ў вышыню не больш 1,5 м, кусты парэчак не могуць змагацца з больш высакарослымі і больш актыўнымі вербалозам і вольхай. Для захавання дзікарослых план-
тацый гэтых надзвычай карысных раслін ім неабходна аказваць дапамогу — абсякаць хмызнякі, якія наступаюць на іх, абразаць старыя парасткі і, галоўнае, акуратна збіраць ягады. Па свайму водару ягады дзікіх парэчак значна пераўзыходзяць ягады культурных сартоў.
Зрэдзь па схілах і ў зарасніках можна сустрэць парэчкі светлыя, або альпійскія, якія аддаюць перавагу вільготным месцам і берагам невялікіх рэчак і ручаёў.
Усё больш распаўсюджваецца ў беларускіх лясах ірга каласістая з чорнымі смачнымі ягадамі. Расце яна ў Крыму, на Каўказе, гарах Заходняй Еўропы, у Малой Азіі і Паўночнай Амерыцы. Дзякуючы птушкам, гэта дрэва пранікла ў Беларусь. Ягады іргі так спадабаліся драздам-рабіннікам, што падчас птушкі апераджаюць чалавека, не пакідаюць яму нічога.
Іргу лёгка пазнаць па цёмных або буравата-шэрых, пругкіх блізка размешчаных
парастках. Яе бура-чырвоная драўніна вельмі цвёрдая і цяжкая. Звычайна ірга не расце вышэй за 5 м.
He дужа шырока вядомы глог, які ўвосень палымнее чырвонымі пладамі на высокіх берагах рэк, на ўзлессях і ў хмызняках.
У адрозненне ад чырванаягадных малін і калючай ажыны з куманікай неабходна пазнаёміцца бліжэй, хоць яна і не такая рэдкая расліна ў нашай рэспубліцы. Парасткі ў яе без белага налёту (у ажыны — са шчодрым белым налётам), лісце пяцілопаснае (у ажыны — трайчастае), ягады малінава-чорныя, без налёту, ільсняцца (у ажыны — чорныя з шызым налётам, цьмяныя). Куманіка больш нізкарослая расліна (да 1 м), чым ажына (да 1,5 м). На пясчаных падзолістых глебах Палесся яна даволі часта стварае цяжкапраходныя калючыя зараснікі, збор ягад у якіх ператвараецца ў непрыемны занятак.
Дзікарослыя продкі культурных сартоў ружаў заўсёды пакрыты калючкамі і называюцца шыпшынай. Аднак у большасці насельніцтва Беларусі такая назва асацыіруецца з адзіным прадстаўніком гэтага роду — ружай шыпшынай. Асабліва шмат калючак на маладых галінах, яны служаць аховай ад траваедных жывёл. На адзервянелых сцяблах калючак менш і яны згінаюцца ўніз, каб абараніць плады руж ад мышэй. Бледнаружовыя кветкі і спелыя чырвоныя ягады надаюць кустам шыпшыны цудоўныя дэкаратыўныя якасці. Калючыя пераплеценыя агароджы з яе непраходныя і адначасова прыгожыя. Па ўтрыманню вітаміну С у пладах шыпшыне няма роўных сярод дзікарослых і культурных вітамінаносных раслін. Сціплы продак царыцы кветак ружы служыць для яе найлепшым прышчэпам.
Як і шыпшына, усе астатнія дзікарослыя ружы флоры Беларусі — калючыя кусты вышынёй не больш за 2 м.
У паўночнай і паўднёвай паласе Беларусі ў хмызняках на ўзлессях і на схілах яроў можна сустрэць сліву калючую, або цёрн, з чорна-сінім і шызым налётам, сакавітымі пладамі-касцянкамі да 1,5 см у дыяметры. Гэта дужа галінасты куст вышынёй да 5 м са шматлікімі пакаро-
чанымі парасткамі, якія заканчваюцца калючкай.
У светлых сасновых лясах залацістымі невысокімі (да 1 м) кусцікамі вылучаецца жаўтазель фарбавальны, які разам з зяноўцам рускім ажыўляе манатонны зялёны фон зялёнага покрыва. Гэтыя расліны вельмі падобныя, аднак на галінах зяноўцу мала лісця. Лісце жаўтазелю фарбавальнага прадоўжана-эліптычнае, востраканечнае, а зяноўцу рускага трайчастае, як у канюшыны, з чаранкамі. У жаўтазелю фарбавальнага голыя чорныя бабы злёгку выгнуты, а ў зяноўцу рускага — калматыя бабы прамыя.
Зяновец рускі, характэрная расліна рускіх і ўкраінскіх стэпаў, не выходзіць за паўночную мяжу Беларускага Палесся, жаўтазель фарбавальны ж пазбягае толькі паўночнай паласы рэспублікі. Сваёй назвай жаўтазель абавязаны жоўтаму фарбавальнаму рэчыву, якое ўтрымлівае ў сабе, і якое выкарыстоўваецца для афарбоўкі льняных і баваўняных тканін. Жаўтазель германскі, невысокі куст, любіць суседзіць з зяноўцам рускім у сухіх сасновых лясах Палесся, чым з жаўтазелем фарбавальным у больш паўночных і халодных шыротах.
Жарнавец мяцёльчаты — невысокі (да 1 м) куст з рабрыста-граністымі крутамі-галінамі, з трайчастым лісцем і буйнымі залаціста-жоўтымі кветкамі. Але, за выключэннем заходняй часткі рэспублікі, ён яшчэ не вельмі шырока распаўсюджаны ў нас, і расце ў рэдкіх сасонніках Палесся і ў сярэдняй паласе Беларусі.
У хмызняках і на травяністых схілах можна сустрэць стальнік палявы, або ваўчук, які прыгожа цвіце. Гэта невысокая (да 1 м) расліна з трайчастым ніжнім і простым авальным верхнім лісцем. Краі лісця востразубчатыя, клейкія ад залозістага апушэння. Буйныя ружовыя з пурпурнымі палоскамі або белыя кветкі, сабраныя парамі ў пазусе лісцяў, на канцах сцябла і бакавых галін ствараюць густыя коласападобныя суквецці.
Ляшчына звычайная, або арэшнік9з-за ядомых пладоў-арэхаў патрабуе да сябе беражлівых адносін. На жаль, вельмі часта даводзіцца бачыць абламаныя галіны, спустошаныя кусты. Ядро арэха
ўтрымлівае крухмал і тлушч, пры празмерным ужыванні ў сырым выглядзе можна атрымаць моцнае расстройства жывата. Круглыя дзірачкі ў арэхавай шкарлупіне — адзнака таго, што яго ядром ужо ласуецца вусень арэхавага слоніка. Для вавёрак, соек і дзікоў арэхі служаць улюбёным харчам. Губляючы іх на шляху да сваіх кладовак, вавёркі і сойкі рассяляюць гэту карысную расліну.
Арэшнік звычайна не перавышае 5 м. Новымі п ірасткамі ён падтрымлівае сваю жыццёвую форму, але не залечвае нанесеныя ва ўраджайныя гады жорсткія раны. У кусце арэшніку напалову абламаныя галіны прарастаюць маладымі стройнымі парасткамі, якія рыбакі-аматары любяць зразаць на вудзільны. Ляшчыну звычайную нельга аднесці да доўгажыхароў, яе гранічны ўзрост не перавышае 80 гадоў. Хоць яна і звычайная ў нашых лясах, але толькі на пагорках паміж нізінных балот Палесся пасля высечкі дуброў часамі стварае цяжкапраходныя зараснікі. Адзін гектар арэшніку ў сярэднеўраджайны год дае да 1 тоны арэхаў, колькасць алею ў якіх складае каля 60 працэнтаў. У недалёкім мінулым з арэхаў здабывалі невысыхаючы, прыгодны для ежы алей.
На нізінных балотах рэспублікі расце бяроза прысадзістая, куст вышынёй да 2 м, у той час як бяроза карлікавая любіць верхавыя балоты. Галіны ў бярозы прысадзістай з цёмна-бурай карой і ў смалістых бародавачках, якія густа сядзяць на ёй. Карлікавая ж бяроза мае цёмна-карычневую кару без жалезістых бародавак.
У падлесках шыракалістых лясоў Палесся расце адзін з вельмі цікавых кустоў вяз коркавы. Галіны ў яго пакрыты шматлікімі крылападобнымі коркавымі нарастамі. Вяз раўнінны, не мае коркавых нарастаў на галінах і з’яўляецца характэрным кустом у падлеску змешаных і шыракалістых лясоў усходняй часткі Беларусі.
Немагчыма ўявіць беларускія балоты, маляўнічыя лугі, узбярэжныя нізіны, лясы і ўзлескі, наваколлі вёсак без ціхай красы шматлікіх вербаў. У зялёным покрыве рэспублікі іх налічваецца 14 відаў. Валодаючы добрай прыстасаванасцю да
нялёгкіх умоў, вербы нават пасля выкарчоўвання ўпарта адстойваюць сваё права на жыццё ў сырых лугах, балотах і ўздоўж рэк. Актыўныя яны і пад лясным полагам. Здробненыя карэнні здольны прарасці новымі парасткамі на балотах, якія асвойваюцца меліяратарамі.
Нягледзячы на параўнаўча вялікую відавую разнастайнасць, вербы лёгка пазнаць па характэрных прыкметах, напрыклад па колеру кары і лісця. У вярбы пурпуровай, ці, як яе яшчэ называюць, жаўталоза, галіны з жоўтай, чырвонажоўтай або пурпуровай бліскучай карой. Шалюга чырвоная (у адрозненне ад сваіх сясцёр яна аддае перавагу сухім пясчаным глебам і сыпкім пяскам) мае ярка-чырвоныя або чырванавата-бурыя пруты-галіны. Вярба попельная бачна здалёку з-за попельнай афарбоўкі сцяблоў і лісця. У вярбы шарсцістапарасткавай галіны тоўстыя, у маладым узросце аксамітна-лямцавыя, у больш сталым — голыя і гладкія.
Колькасцю тычынак у кветцы вызначаюцца вярба трохтычынкавая і пяцітычынкавая.
Маладыя парасткі вярбы рускай служаць ддя пляцення кошыкаў і мэблі. Вярба вушастая сваю назву атрымала ад даволі вялікіх (да 1 см) прылісткаўвушэй, якія не ападаюць. Вярбу чарніцападобную нялёгка адрозніць ад чарніц і па памерах, і па знешнім выглядзе (расце яна ў суседстве з кусцікамі чарніц). Вельмі рэдка сустракаецца на балотах і на берагах рэк (чым, дарэчы, не апраўдвае свой родавы эпітэт) вярба сухалюбівая.
Калі ў сям’і шмат дзяцей, у бацькоў бываюць цяжкасці з імёнамі. Здараецца, што сваім нашчадкам яны прыдумваюць даволі мудрагелістыя і незразумелыя імёны. Такі ж спосаб наймення быў ужыты і для сямейства вярбовых. Мяркуйце самі. Вярба размарыналістая атрымала назву з-за падабенства свайго лісця з дробным лінейным лісцем размарыну — вечназялёнага куста Міжземнамор’я, мірзіналістая — з дробным, пілаватым, скурыстым лісцем мірзіны афрыканскай. У вярбы філікалістай прыкветкавыя лускавіны і завязь апушаны доўгі-
мі серабрыстымі валаскамі гэтак жа, як у прадстаўніка паўднёваафрыканскай флоры філікі пушыстай.
Па вышыні кустовыя вербы Беларусі можна падзяліць на тры групы: нізкарослыя (да 1—1,5 м; вушастая, лапландская, размарыналістая, чарніцападобная і філікалістая), сярэднія (да 5 м; попельная, сухалюбівая, шарсцістапарасткавая, трохтычынкавая, мірзіналістая) і высокія (да 10 м і больш; пурпуровая, шалюга чырвоная, руская, пяцітычынкавая). Усе вербы цудоўныя меданосы. Ранняй вясною мядовы пах плыве ў застаялым халодным паветры па далінах рэчак і ручаёў.
Амяла белая — адзіны паразіт сярод дрэўных раслін зялёнага покрыва Беларусі, селіцца на галінах і ствалах усіх ліставых дрэў. Яе шарападобныя густыя кусцікі дыяметрам да 1 м добра бачны ўвосень на кронах з парадзелым лісцем. Сцяблы ў амялы голыя, вілкуюцца, лісце цёмна-зялёнае, скурыстае, ланцэтападобнае, супрацьлеглае. Жаўтавата-зялёныя кветкі сабраны невялікімі групамі ў пазухах парасткаў. Зялёныя плады (ягады) пры паспяванні ўзімку робяцца белымі. Гэтыя ягады ахвотна клююць птушкі; насенне, што выкідваецца з экскрэментамі, прыліпае да галін і дае пачатак новым раслінам. Карані маладога парастка спачатку пранікаюць пад кару і растуць паміж ёй і драўнінай уздоўж галін, якія жывяць іх. Амяла — лекавая расліна.
Брызгліна бародаўчатая і брызгліна еўрапейская часта растуць невысокім (да 2 м) кустом на берагах рэк, на ўзлессях ліставых і змешаных лясоў і паміж хмызнякоў. Галіны брызгліны бародаўчатай густа ўсаджаны чарнаватымі бародавачкамі. У брызгліны еўрапейскай іх няма, але галіны ў яе чатырохгранныя з коркавымі кантамі. Кветкі ў брызгліны невыразныя, несамавітыя, але затое плады падобны на вырабы ўмелага ювеліра. Асабліва прыгожыя яны ў брызгліны бародаўчатай, напамінаюць завушніцы-падвескі з каштоўных камянёў. На тонкай доўгай пладаножцы пад малінавым мініяцюрным парасонікам вісіць чорная бліскучая ягада, напалову абкружаная ярка-чырвонай луской-прына-
сеннікам. У брызгліны еўрапейскай насенне белае, поўнасцю абкружанае аранжавым прынасеннікам.
Плады брызгліны бародаўчатай любімы ласунак птушкі малінаўкі, якая распаўсюджвае яе насенне. Абедзве брызгліны ўтрымліваюць гутаперчу, рэчыва аналагічнае каўчуку. Асабліва шмат гутаперчы ў кары каранёў брызгліны еўрапейскай (да 25 %). Насенне ядавітае.
Крушына ломкая апраўдвае свой эпітэт: яе драўніна самая нетрывалая на выгін. Дробныя зеленавата-жоўтыя кветкі не дужа ўпрыгожваюць яе. Фіялетава-чорныя мясістыя плады з дзвюма ці трыма сачавіцападобнымі костачкамі могуць выклікаць крывацёк з дзёснаў і не ўжываюцца ў ежу. Крушына — лекавая расліна: яе кара, сабраная вясной са ствалоў і галін маладых кустоў і добра высушаная, вядома сваім слабіцельным уздзеяннем.
Жасцёр сустракаецца значна радзей, чым крушына. Кветкі ў яго чатырохчленныя (у крушыны — пяцічленныя), лісце супрацьлеглае, па краях зубчастае (у крушыны — чаргуецца, цэльнакрайняе), галіны заканчваюцца калючкай. У шарападобных чорных сакавітых пладах жасцёру па 3—4 костачкі.
Ваўчаягада звычайная — адзін з самых прыгожых і найбольш квітнеючых кустоў у лясах Беларусі. У гэтага невысокага (да 1 м) «красавіцкага бэзу» ружова-чырвоныя кветкі сядзяць па 3— 5 у групе не толькі на галінах, але і на ствале. Гэта адзіная расліна беларускай флоры, якой уласціва каўліфлорыя, г. зн. кветкі і плады могуць размяшчацца непасрэдна на ствале і тоўстых галінах. Кветкі сваім моцным пахам выклікаюць галаўны боль. Плады неядомыя, ядавітыя, але асабліва ядавіты сок з кары. Некалькі ягад могуць прывесці да смяротнага атручвання. Аднак ваўчаягада з’яўляецца адным з самых ранніх шчодрых меданосаў і высока цэніцца як лекавая расліна.
Плюшч звычайны, жыхар цёплага і вільготнага клімату, шырока распаўсюджаны на поўдні і захадзе Еўропы. У Старажытнай Грэцыі яго ўшаноўвалі як свяшчэнную расліну. Калі сын Зеўса маленькі Дыёніс (Вакх) — бог вінароб-
ства — мог загінуць у вогненным коле, з Зямлі нечакана вырас густы зялёны плюшч, засланіў малютку ад агню і выратаваў ад смерці. Скіпетр бога Дыёніса быў заўсёды абвіты вінаграднай лазой і плюшчом.
Плюшч — дравяністая, шматгадовая зялёная ліяна, якая ўзбіраецца на вышыню да 20 м. 3-за прыгожага вечназялёнага лісця яго здаўна выкарыстоўваюць для ўнутранага азелянення памяшканняў. Плюшч мае шматлікія садовыя формы. У чорнаальховых лясах ствалы і галіны дрэў часта абвіты таксама ліянай, але травяністай — хмелем звычайным.
У Беларусі плюшч расце ў лясах заходняй часткі Брэсцкай вобласці і ў Асіповіцкім раёне на Магілёўшчыне, але не цвіце і, як правіла, не ўзбіраецца на ствалы дрэў і кустоў вышэй узроўню снегавога покрыва. Звілістае шараватае сцябло звычайна сцелецца па зямлі. Вясною шчыльнае скурыстае пяцілопаснае лісце плюшча адразу прыцягвае ўвагу на фоне пяшчотнай зеляніны іншых раслін. Плюшч з’яўляецца жывым сведкам больш цёплага і вільготнага клімату ў недалёкім, па геалагічных мерках, мінулым. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
У змешаных і шыракалістых лясах, асабліва на Палессі, увосень барвовачырвоным лісцем пунсавее свідзіна белая з белымі дробнымі неядомымі ягадамі. Тонкія, гнуткія чырвоныя або чырванавата-бурыя сцябліны гэтага невысокага (да 3 м) куста даволі прывабныя. У многіх краінах свідзіна культывуецца як дэкаратыўная расліна.
Невядома, якім чынам на тэрыторыю Палесся пранікла азалея панційская. Гэта адна з самых загадкавых раслін беларускай флоры з’яўляецца рэліктам і ў мінулыя болып цёплыя перыяды была распаўсюджана на Палессі значна шырэй. Рададэндран жоўты адзначаны толькі ў Жыткавіцкім, Ельскім і Лельчыцкім раёнах. Нядаўна батанікі выявілі яго і ў Ляхавіцкім раёне.
Разгалістыя кусты рададэндрану ў час цвіцення абсыпаны шматлікімі буйнымі залаціста-жоўтымі кветкамі. Ён вельмі ядавіты. Ад кветак з моцным рэзкім па-
хам баліць галава, ад нектару гінуць пчолы, а лісце смяротнае для свойскай жывёлы. Гэта рэдкая і надзвычай старажытная расліна занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Бузіна чырвоная зрабілася неад’емным кампанентам беларускіх змешаных і хвойных лясоў, аднак аддае перавагу больш урадлівым супясчаным і суглінкавым глебам. Яе лёгка знайсці на ўзлессях па шчодрых чырванаягадных суплоддзях. Лісце і кара непрыемна пахнуць. Вясной маладое лісце ўтрымлівае фіялетавае рэчыва — антацыян, дзякуючы якому яно ператварае сонечныя промні ў цяпло і ратуецца ад холаду. У кветках бузіны няма нектару. Яркачырвоныя ягады ахвотна паядаюцца птушкамі, якія разносяць насенне ў самыя недаступныя мясціны — на дахі старых будынкаў, на руіны.
Бузіна чорная сваю назву атрымала ад колеру чорна-фіялетавых пладоў. Яе разводзяць у садах і парках. Каб зрабіць цудоўны чай, які па свайму букету не саступае лепшым гатункам, дастаткова адну вагавую частку сухіх кветак чорнай бузіны змяшаць з трыма часткамі чаю.
У бружмелю ляснога, куста вышынёй да 3 м, цёмна-чырвоныя плады ядавітыя для чалавека.
Без каліны звычайнай збяднела б восеньскае ўбранне ўзлессяў і пакрытых хмызнякамі рачных берагоў. Яна шчодра цвіце вясной, прыцягваючы ўвагу беллю сваіх кветак, сабраных у шчыткападобныя суквецці. Цікава, што толькі ўнутраныя кветкі гэтага суквецця служаць ддя размнажэння, а вонкавыя, больш буйныя — прывабліваюць насякомых. 3 гэтай прычыны ягад у каліны заўсёды меней, чым кветак. Лісце яе нагадвае кляновае. Гэта лекавая расліна. Плады ў каліны ядомыя, асабліва смачныя яны пасля першых маразоў. Няма лепшага ласунку ў зімовым лесе, чым сакавітыя пунсовыя ягады каліны, прыцярушаныя свежым снегам.
Цікавая экалагічная спецыялізацыя карлікавых кусцікаў (табл. 3). Верхавыя балоты са сфагнавым мохавым покрывам аблюбавалі для сябе падбел, багун балотны, касандра, вадзяніцы, буякі і жура-
Назва расліны
Лацінская
Беларуская
Руская
Cytisus ratisbonensis Daphne cneorum Andromeda polifolia Arctostaphylos uva-ursi
Ledum palustre Chamaedaphne calyculata Calluna vulgaris Lembotropis nigricans Empetrum nigrum Vaccinium vitis-idaea Vaccinium myrtillus Vaccinium uliginosum Oxycoccus palustris
Oxycoccus microcarpa
Зяновец рэгенсбурскі
Ваўчаягада баравік
Імшарніца, Андрамеда Талакнянка звычайная
Багун балотны
Балотны мірт звычайны
Верас звычайны
Востракільніца чарнеючая
Багноўка чорная
Брусніцы
Чарніцы
Буякі
Журавіны чатырохпялёсткавыя, балотныя
Журавіны драбнаплодныя
Ракнтннк регенсбурскнй Волчеягодннк боровнк Подбел дубровнпк, Андромеда Толокнянка обыкновенная, Медвежья ягода
Багульннк болотный
Болотный мнрт обыкновенный Вереск обыкновенный Острокнльннца чернеютая Водяннка черная, Вороннка Брусннка
Черннка
Голубнка
Клюква четырехлепестная, болотная
Клюква мелкоплодная
віны. I тут няма нічога дзіўнага. Усе гэтыя расліны прызвычаіліся да бедных глеб і суровых кліматычных умоў, якія сустракаюцца ў тундры і лесатундры. Для Беларусі яны мігранты, што прыйшлі разам з надыходам ледавіковай эпохі.
Астатнія кусцікі цудоўна растуць на пясчаных глебах пад полагам сасновага дрэвастою. Лепшыя ў Беларусі чарнічнікі можна адшукаць у сасновых лясах з неглыбокім (да 1 м) ваданосным гарызонтам на пясчаных глебах. Больш сухія мясціны, асабліва на высечках з бярозавым падлескам і пнямі, упадабалі брусніцы. Аднак з цягам часу, па меры зарастання высечак, брусніцы зрэджваюцца і ўсё менш пладаносяць. Верас звычайны любіць яшчэ больш сухія пясчаныя глебы, ён быццам бы змяняе чарніцы і брусніцы ў вертыкальнай дыферэнцыяцыі расліннасці на пясчаных глебах.
Свае зялёныя дываны талакнянка рассцілае таксама на сухіх пясчаных глебах, як правіла, у прагалах сасновага дрэвастою. Рэдкая для флоры Беларусі ваўчаягада баравік з пяшчотнымі бэзаваружовымі духмянымі кветкамі расце паміж кусцікаў чарніц. Зяновец рэгенсбурскі таксама надзвычай рэдка трапляецца ў сухіх сасновых барах. Усе кусцікі на верхавых балотах і ў су-
хіх сасонніках маюць калянае лісце.
Паўкусцікі (табл. 4) пазбягаюць верхавых і нізінных балот, баяцца іх суровых, непрыветлівых умоў. У большасці сваёй паўкусцікі паходзяць з цёплых паўднёвых шырот, і таму іх незакрытыя снегам верхнія парасткі ўзімку адмярзаюць. Перавагу яны аддаюць сухім глебам, якія добра праграваюцца сонцам, узлессям, сухадольным лугам і сухім схілам узгоркаў (бурачок Гмеліна, чабор, барвёнак, сонцацвет). Толькі лінеі паўночнай цёпла на Беларусі, і яна хаваецца ад сонца ў зялёных цяністых лясах. Паслён салодка-горкі пераплятае свае сцелістыя парасткі ў сырых узбярэжных хмызняках.
Неабходна зазначыць, што ягады талакнянкі і паслёну ядавітыя.
Паўкусцік лінея паўночная, якая занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР і з’яўляецца звычнай раслінай паўночных лясоў, увекавечыла сваёй назвай імя вялікага шведскага натураліста Карла Лінея (1707—1778), стваральніка навуковай сістэматызацыі расліннага і жывёльнага свету, але праціўніка ідэі гістарычнага развіцця жыцця на Зямлі. Любімая кветка славутага прыродазнаўцы — адна з самых нізкарослых, але разам з тым і вытанчана-прыгожых раслін Беларусі. Яе доўгія і тонкія сцяб-
Назва расліны
Лацінская
Беларуская
Руская
Helianthemum nummularium
Vinca minor
Solanum dulcamara
Thymus ucrainicus
Thymus Marschallianus
Thymus serpyllum
Linnaea borealis
Alyssum Gmelinii
Сонцацвет манеталісты Барвёнак малы Паслён салодка-горкі Чабор украінскі Чабор Маршала Чабор звычайны
Лінея паўночная Бурачок Гмеліна
Солнцецвет монетолнстный
Барвннок малый
Паслен сладко-горькнй
Тнмьян, Чабрец украннскнй
Тнмьян, Чабрец Маршалла
Тнмьян, Чабрец обыкновенный, Богородская трава
Лнннея северная Бурачок Гмелнна
ліны з дробным, не больш за 1 см, лісцем сцелюцца па мохавым покрыве цяністых лясоў, над якім у пачатку лета ўзнімаюц-
ца на апушаных кветаножках сабраныя парамі невялікія, паніклыя ружаватабелыя званочкі.
ДЗЕРАЗОВЫЯ, ХВАШЧЫ I ПАПАРАЦІ
3 травяністых лясных раслін найбольш цікавымі з’яўляюцца прадстаўнікі старажытнейшых груп зялёных арганізмаў — дзеразовыя, хвашчы і папараці.
Сучасныя дзеразовыя (мал. 23) прамыя нашчадкі дробных травяністых дзеразападобных, што жылі пад полагам сваіх дрэвападобных родзічаў, росквіт якіх прыйшоўся на палеазойскую эру. У зацененых месцах на вільготнай глебе яны перажылі экалагічную гібель сваіх менш прыстасаваных высакарослых ахоўнікаў і захавалі да нашых дзён даволі архаічную арганізацыю цела.
Лацінская назва гэтага роду Lycopo­dium — з’яўляецца сінонімам нямецкай назвы дзеразы булавападобнай, што літаральна азначае «воўчая лапка». У беларускай флоры сустракаецца дзеразабаранец (L. selago), трохкаласковая (L. tristachium), сціснутая (L. complanatum), булавападобная (L. clavatum), гадавая (L. annotinum) і інш. Яны не любяць адкрытых мясцін і ствараюць своеасаблівыя дываны пад полагам лесу на даволі вільготных глебах. Прыгледзімся больш уважліва да аднаго з такіх дываноў, які сатканы з дзеразы аднагадовай.
Паўзучыя, вельмі галінастыя сцяблы цесна перапляліся. Шмат якія галіначкі з шылападобна завостранымі лісці-
камі, што радыяльна разыходзяцца, нагадваюць мініяцюрныя вежы вышынёй да 10—15 см. Паўзучае сцябло наследуе старадаўнейшае архаічнае, так званае дыхатамічнае (вільчатае) галінаванне: яно як бы ўвесь час раздвойваецца.
Сарвём адну «вежачку» і вывучым яе. Ёсць строгая заканамернасць у размеркаванні лісцяў па сцяблу. Чатыры процілегла размешчаныя вострыя лісцікі сабраны ў кальчакі, якія раўнамерна, праз кожныя 2—3 мм, сядзяць на сцябле. Пры гэтым, кальчакі (праз адзін) як бы павернуты на 45°. Зірнуўшы на «вежачку» зверху, можна ўбачыць 8 радыяльных прамянёў, што адыходзяць ад сцябла. Некаторыя вертыкальныя парасткі ўвянчаны спараноснымі каласкамі на вільчатых галіністых ножках. Звычайна на адной ножцы 2—3 каласкі.
Дзераза аднагадовая даволі агрэсіўная. Жывыя парасткі, разам з адмерлымі, шчыльна пакрываюць глебу, толькі сям-там паміж ігольчастага дывана спрабуюць выжыць кусцікі чарніц.
У дзеразы сціснутай, невялікія курціны якой можна адшукаць побач з дываном яе гадавой сваячкі, прыўзнятае плоскае сцябло таксама вільчата галінуецца. Лісця няма, замест яго — завостраныя клінападобныя невялікія (да 1 мм) нарасці, якія раўнамерна размешчаны па
краях і верхняй паверхні сплясканых галінак. Зялёнае сцябло ўваходзіць у глебу белым карэнішчам. Некаторыя галінкі на круглых ножках трымаюць 2—4 спараносныя каласкі.
У рэдкастойных хвойніках па імшыстаму покрыву сцелюцца плеці дзеразы булавападобнай, якія часта выкарыстоўваюцца для вырабу зялёных гірляндаў.
Man. 23. Старажытнейшыя расліны на сушы — дзярэзы: 1 — гадавая, 2 — сціснутая, 3 — баранец (справа — парастак са спарангіямі), 4— булавападобная.
Дзераза багністая з галіністым паўзучым сцяблом сустракаецца значна радзей.
3 дзеразовымі, якія маюць паўзучыя парасткі, звязаны цікавыя прымхі аб шабасу нячыстай сілы. Парасткі маладых раслін спачатку ствараюць невялікую курціну, а затым зялёны дыван з акруглымі або веерападобнымі абрысамі. 3 цягам часу старыя падэасткі адміраюць, пачынаючы ад цэнтральнай часткі дывана. Далейшы цэнтрабежны рост маладых парасткаў вядзе да стварэння акруглага або няправільнай формы замкнёнага зялёнага кольца, якое атрымала назву «ведзьмінага». У дзеразы сці-
снутай кольцы дыяметрам да 40 м ствараюцца за 150—300 гадоў. У гэта кольца (думалі людзі) прылятаюць ведзьмы, каб павесяліцца.
Нядбайныя адносіны да жывога наглебавага покрыва не толькі ў час высечкі лясоў, але і пры зборы грыбоў і ягад, а таксама з-за варварскага выкарыстання дзеразовых — галоўныя прычыны знікнення «ведзьміных кольцаў».
Свойскія жывёлы (каровы і авечкі) не ядуць деразовых магчыма з-за таго, што некаторыя з іх утрымліваюць атруту, якая моцна паралізуе. Споры дзеразовых у выглядзе парашку шырока выкарыстоўваюцца як дзіцячая прысыпка, пры пролежнях, а таксама пры пацёртасці ног. Іх яшчэ нядаўна выкарыстоўвалі ў час фасоннага ліцця: пры сутыкненні з вадкім металам споры, якія пакрывалі паверхню формы, успыхвалі, і газ, які ствараўся, садзейнічаў атрыманню гладкай паверхні металу.
Для таго каб захаваць дзеразовыя, не трэба выкарыстоўваць іх для вырабу гірляндаў. Яны, як прадстаўнікі старажытнейшых раслін на Зямлі, знаходзячыся побач са сваімі эвалюцыйна маладымі суседзямі, дазваляюць зрокава ўявіць развіццё зялёнага свету планеты. Нашчадак старажытнейшых раслін дзеразабаранец, якая вымірае, занесена ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР.
Да класа дзеразовых належыць і вельмі рэдкі рэлікт палушнік азёрны (Isoetes lacustris), далёкія продкі якога насялялі балоты. Больш прагрэсіўныя расліны выцеснілі іх у празрыстыя, бедныя спажыўнымі рэчывамі, чыстыя прэснаводныя вадаёмы. Тут, на пясчаным дне, не сустракаючы супраціўлення з боку іншых раслін, палушнік змог стварыць суцэльныя вечназялёныя зараснікі, якія распасціраюцца на глыбіню да 3 м. Па знешняму выгляду гэта расліна напамінае наземную травяністую расліну з лінейным, шылападобным лісцем даўжынёй да 30 см. На пашыраных і ўспухлых асновах гэтага лісця знаходзяцца спарангіі — спараносныя органы размнажэння. Цікава, што гэты рэдкі від, які ахоўваецца, па ўсёй верагоднасці, рос у каляледніковых чыстых вадаёмах. Ён аддае перавагу азёрам з
назвай «Белае», на пясчаным дне якіх у празрыстай вадзе стварае каляны і пругкі дыван.
У флоры Беларусі сустракаецца 8 відаў хвашчоў, далёкіх травяністых нашчадкаў палеазойскіх каламітаў і кліналістаў, якія вымерлі. Лацінская назва роду Equisetum, дадзеная старажытнарымскім даследчыкам Плініем Старэйшым, ідзе ад падабенства галіністых парасткаў хвашчу з конскім хвастом (ад лацінскага equivus — конь і seta — шчацінне).
Па знешняму выгляду хвашчоў (мал. 24) можна меркаваць аб вобліку іх дрэвападобных прашчураў. Іх сучасныя прадстаўнікі — карэнішчавыя шматгадовыя расліны, якія нясуць на вяршыні сцябла спараносныя шышкі — страбілы, падобныя ў некаторых відаў на таўкачык. Рабрыстае сцябло хвашчу складаецца з асобных членікаў, верхні з якіх як бы ўстаўлены ў ніжні, а ў вузлах-кальчаках сабрана лінейнае лісце. Калі паспрабаваць расцягнуць сцябло, яно з даволі рэзкім воплескам разрываецца на асобныя членікі.
Для хвашчоў зялёнага покрыва Беларусі ўласціва даволі вузкая экалагічная спецыялізацыя. Іх відавыя прадстаўнікі носяць назвы: лясны (Е. silvaticum), палявы (Е. arvense), лугавы (Е. pratense), зімуючы (Е. hiemale), балотны (Е. palustre), прырэчны (Е. flu­viatile), стракаты (Е. variegatum).
Хвашчы прывычна сустракаюцца ў піянерных раслінных групоўках. Яны захопліваюць участкі з парушаным травяністым покрывам, напрыклад у зонах падтаплення вялікіх і малых вадасховішчаў, якія толькі што ствараюцца. На глеістых і балотных глебах даволі пашыраны чыстыя зараснікі хвашчу балотнага, а на непрыдатных землях з кіслымі глебамі — хвашчу палявога. Так што не ўсе гэтыя старажытнейшыя расліны аддаюць перавагу прытулку пад полагам дрэў. Хвашчы надоўга акупіруюць занятую імі тэрыторыю і ўпарта супраціўляюцца пажарам, засухам, вытоптванню свойскімі жывёламі. У лесе да хвашчу ляснога на парушаных месцапражываннях далучаюцца хвошч палявы і лугавы.
Свойскія жывёлы не ядуць на лузе гэтыя расліны з калянымі сцябламі. Трапляючы ў вялікай колькасці разам з сенам у кармавы рацыён, хвашчы палявы, балотны і прырэчны выклікаюць захворванне буйной рагатай жывёлы, вядомае пад назвай «п’янай хваробы», або хістуна. Каровы хутка худзеюць, падаюць надоі і тлустасць малака. Калі не замяніць корм, засмечаны хвашчамі, яны могуць загінуць ад знясілення.
На жаль, у выніку з’яўлення зон пад-
Мал. 24. Хвашчы: 1 — зімуючы, 2 — лугавы, 3 — лясны (а — вясенні парастак).
таплення вакол вадаёмаў і перавыпасу жывёлы на натуральных пашах, у наш час назіраецца даволі інтэнсіўнае насычэнне лугавой і балотнай расліннасці хвашчамі. Выключэнне складае хвошч вялікі (Е. telmateia), названы так за свае памеры (вышыня да 1 м). Гэта расліна, надзвычай рэдкая для беларускай флоры, знойдзена батанікамі толькі ў пойме Прыпяці і толькі ў адным пункце.
Папараці, таксама як і забытыя эвалюцыяй дзеразовыя і хвашчы, адносяцца да найбольш старажытных споравых раслін. Яны маюць аднолькавы геалагічны ўзрост з хвашчамі. На тэрыторыі
Беларусі, як і па ўсёй умеранай зоне, распаўсюджаны травяністыя прадстаўнікі гэтых споравых раслін. У гэтым плане яны блізкія да сваіх суседзяў па эвалюцыйнай лесвіцы — добра прыстасаваліся да сучаснага клімату і перавагу аддаюць цяністым лясам.
Лісце папараці, з’яўляючыся над паверхняю зямлі, смоўжападобна закручана, як і ў яе вымерлых продкаў. Выпростваючыся, яно стварае прыгожа рассечаныя ліставыя пласцінкі, з-за якіх яго нельга зблытаць з іншымі раслінамі.
3 20 відаў папарацей у флоры Беларусі найбольш часта ў лесе даводзіцца сустракацца з арляком звычайным (Pteridium aquilinum). Нахілены, даволі пругкі чаранок яго адзінага, амаль гарызантальна размешчанага ліста нібы ўваткнуты ў зямлю (мал. 25). Змыкаючыся, лісце з буйной трайчастай пласцінай стварае зялёнае покрыва, якое падпіраецца знізу роўнааддаленымі чаранкамі. У засені арляка могуць выжыць самыя ценеўстойлівыя расліны. Да сярэдзіны лета на ніжняй паверхні лісця развіваюцца спараносныя органы спарангіі, якія сядзяць групамі (ярусамі). 3-за спецыфічнага паху арляк не любяць мухі і іншыя насякомыя.
Харчовыя якасці арляка вядомы даўно. У час Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва нашай краіны, якое апынулася пад фашысцкай акупацыяй, пякло хлеб з яго высушанага здробненага лісця і карэнішчаў.
Качадыжнік жаночы (Athyrium filixfemina) насяляе вільготныя лясы, лугі і берагі рэк. Вытанчанасць яго тонка рассечанага светла-зялёнага лісця дала падставу ў сярэдневяковы перыяд рыцарскага культу прыгажосці цудоўных дам назваць расліну папараццю жаночай. Тым больш, што яна звычайна суседзіць з адной з самых прыгожых, але грубалістай папараццю нашых лясоў — папараццю мужчынскай (Dryopteris filix-max), лісце якой дасягае даўжыні 1 м. Гэтыя назвы, папараць жаночая і папараць мужчынская, захаваліся да нашых дзён, але як дэкаратыўная расліна культывуецца толькі жаночая, хоць і мужчынская няблага выглядае ў штучных зялёных дэкарацыях.
Варта нагадаць аб адзінай у флоры Беларусі воднай папараці сальвініі плывучай (Salvinia natans), занесенай у Чырвоную кнігу Беларускай ССР. З’яўляючыся рэліктам на тэрыторыі рэспублікі, сальвінія плывучая прыстасавалася жыць ва ўмераных шыротах, чым адрозніваецца ад сваіх родзічаў, што насяляюць прэснаводныя вадаёмы тропікаў і субтропікаў. У старычных азёрах і пратоках Прыпяці з водамі, што стаяць або павольна цякуць, асабліва паміж парослых лесам і хмызнякамі берагоў, яна звычная і даволі шырокараспаўсюджаная расліна, якая стварае плаваючае дывановае покрыва.
Мал. 25. Папараць-арляк у восеньскім уборы.
У сухіх сасонніках і хмызняках, на сухадольных лугах расце невысокі (да 30 см) граздоўнік паўлунны (Botrychium lunaria). Над адзіным перыстарассечаным на акруглыя долі лістом узнімаецца галінастая карычняватая мяцёлка са спарангіяў, чым граздоўнік і адрозніваецца ад астатніх папарацей флоры Беларусі. Магчыма, за аддаленае падабенства да ключа гэта своеасаблівая расліна называецца ў народзе ключ-травой, якая нібыта дапамагае адшукваць скарбы.
У 1985 годзе здзіўленне і захапленне беларускіх батанікаў прыцягнула знаходка студэнтамі Брэсцкага педагагічна-
га інстытута самай дзівоснай папараці — асмунды каралеўскай^або чыставуста каралеўскага (Osmunda regalis). Гэта адна з найбольш прыгожых папарацей Еўропы. На ствалападобным карэнішчы ўзвышаецца эфектная варонка з буйнога (даўжынёй да 2 м) лісця. Здалёк асмунда нагадвае вялікіх памераў арляк. Цікавае паходжанне яе назвы. Згодна з адной версіяй слова ocmunder з’яўляецца эпітэтам бога старажытных германцаў Тора, які ўвасабляў сабой сілу, магутнасць. Па другой версіі, назва асмунда ідзе ад слоў os, oris (рот, вусны) і mundare (лячыць), што, відавочна, па-
ІМХІ I ЛІШАЙНІКІ
Паверхня глебы пад сасновым полагам надзейна пакрыта суцэльным мохавым дываном, па якім мякка крочыць настойлівы шукальнік грыбоў. У густым ельніку, праз лапчастыя галіны якога нясмела прабіваецца сонечны прамень, зямля засыпана мёртвай ігліцай. Ледзь з’явіцца невялічкая прасветліна, як яе займаюць імхі. Царствам імхоў па праву лічацца балоты — мясціны сырыя і для іншай расліннасці непрыдатныя.
Кароткім словам імхі звычайна называюць лістасцябловыя невысокія расліны, якія маюць толькі сцябло і лісты і размнажаюцца пры дапамозе спор. У больш дакладным, навуковым вызначэнні да імхоў батанікі адносяць прадстаўнікоў найболей шырокай групы аддзела мохападобных (Bryophyta), менавіта лістасцябловыя, або сапраўдныя імхі (Bryopsida). У зялёным покрыве Беларусі іх налічваецца каля 350 відаў. Усе яны нізкарослыя, не вышэй за 10 см.
Паходжанне імхоў да гэтага часу ахутана тайнай. Геалагічны летапіс утрымлівае вельмі мала звестак, каб аднавіць карціну іх узнікнення і далейшага развіцця, а таксама прасачыць генетычную роднасць з іншымі жыхарамі зялёнага расліннага царства. Імхі ўяўляюць сабой сляпую галіну эвалюцыі раслін.
Шмат якія батанікі мяркуюць, што імхі бяруць пачатак непасрэдна ад водарасцей, гэтак жа як і ўсе іншыя групы зялёных раслін. Цесная сувязь іх з вадой відавочная хоць бы па той прычыне,
казвае на ўжыванне гэтай папараці ў народнай медыцыне.
У Беларусі асмунда каралеўская расце на паўднёвым захадзе, непадалёку ад возера Сяляхі ў Брэсцкім раёне. У дзікім выглядзе яна сустракаецца ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у паўднёва-заходняй Індыі. У Заходняй Еўропе і ў Латвіі кветнікі нярэдка ўпрыгожаны гэтай цудоўнай папараццю. Яна занесена ў Чырвоную кнігу СССР.
Усе без выключэння папараці з’яўляюцца дэкаратыўным упрыгажэннем нашых зялёных краявідаў.
што яны любяць вільготныя і сырыя месцапражыванні. Аднак гэтая сувязь больш складаная, чым уяўляецца напачатку.
Імхі не маюць каранёвай сістэмы. Замест каранёў ёсць рызоіды, пры дапамозе якіх імхі могуць убіраць ваду толькі з самага верхняга слоя глебы. Жыццё імхоў у значна большай ступені залежыць ад дажджу, расы, туману і ад вадзяной пары ў паветры. Яны ўсмоктваюць у вялікай колькасці ваду ўсёй паверхняй свайго цела. Разам з гэтай унікальнай уласцівасцю імхі без шкоды для сябе могуць процістаяць высыханню. Яны пераносяць працяглае высыханне, трацячы пры гэтым бачныя адзнакі жыцця. У час летняй засухі мохавае покрыва ў сасонніку імшыстым у прамым сэнсе слова хрусціць пад нагамі, пагражаючы ўспыхнуць ад неасцярожна кінутай запалкі ці выпадковай іскры. Пасля дажджу імхі зноў ажываюць. Без кропельна-вадкай вады не змогуць паявіцца і наступныя пакаленні гэтых цікавых раслін.
У працэсе свайго развіцця імхі асвойвалі перш за ўсё вільготныя месцапражыванні, але, з’явіўшыся на Зямлі сотні мільёнаў гадоў назад, змаглі прыстасавацца і да жыцця ва ўмовах засухі.
Першаадкрывальнікі старажытнейшых лістасцябловых раслін Р. Кіндстан і У. Ланг лічылі, што мохападобныя пайшлі ад рыніефітаў, а не ад водарасцей. Згодна з гэтай гіпотэзай, імхі маюць
агульнае паходжанне з дзеразовымі, хвашчамі, папарацямі, голанасеннымі і кветкавымі раслінамі, а не з’яўляюцца самастойнай галіной эвалюцыі ў выпадку прызнання іх продкам водарасцей.
Каб пазнаёміцца з гэтымі загадкавымі раслінамі, накіруемся на верхавое балота з рэдкалессем нізкарослай сасны. Гэта царства імхоў-сфагнаў, якія не толькі мяккай тоўстай коўдрай поўнасцю пакрылі тарфяны слой, але і расшчодрыліся на пышныя падушкі.
Сцябло ў сфагнаў прамастаячае з рэдкім лісцем, але шматлікімі бакавымі галінкамі з мініяцюрнымі лісцікамі. На верхавіне яны збіты ў шчыльную галоўку, а ніжэй сабраны ў пучкі, якія адтапырваюцца ўбок. Цікава, што большасць галінак у пучку размешчана адносна гарызантальна, але частка іх звісае ўздоўж сцябла, ствараючы своеасаблівыя кноцікі. Дзякуючы гэтаму парасткі сфагнаў злучаюцца ў шчыльныя дзярніны. Некаторыя галінкі на верхавіне парастка растуць хутчэй і пры адміранні сцябла знізу даюць пачатак новым парасткам. Паступова мохавая падушка павялічваецца.
Рызоідаў у дарослай расліны няма. Белаватая ніжняя частка сцябла з TaxiMi ж лісцікамі, адмёршы, папоўніць пачассе — мохавы лямец, які ў сваю чарту ператворыцца ў торф. Складваецца своеасаблівая сітуацыя, пры якой сфагны, хоць і павольна (1—2 мм у год), але пастаянна растуць уверх, адміраючы ў той жа час знізу. Гаварыць аб працягласці жыцця сфагнаў не мае сэнсу: яны растуць вечна. Як вынік, мохавае балота з павольным пастаянствам упэўнена расце ўверх і адначасова паглынае тэрыторыі, што мяжуюць з ім. Такім чынам здзяйсняецца працэс забалочвання сушы.
У мікраскоп можна ўбачыць, што сцябло і галінкі сфагнаў пакрыты бясколернай скуркай, якая складаецца з буйных мёртвых празрыстых клетак. У сухіх раслінах клеткі запаўняюцца паветрам і сфагны набываюць белаватае адценне. У сценках гэтых клетак маюцца адтуліны — поры. Бясколерная скурка ўтрымлівае своеасаблівыя мікраскапічныя «рэторты» — клеткі, якія па знеш-
няму выгляду нагадваюць носік чайніка. Праз поры і «рэторты» вада пранікае ў цела імхоў, а павіслыя галінкі-кноцікі дапамагаюць паглынуць яе як можна болып.
Дзякуючы такой будове цела сфагнавыя імхі хутка і ў вялікай колькасці паглынаюць ваду. Натуральна, яны выдзяляюць лішкі вады, але падкісленай. Гэтым самым сфагны адмоўна ўздзейнічаюць на іншыя расліны, якія жывуць побач, выцясняючы іх, паступова абмяжоўваючы харчовы рацыён сваіх суседзяў. 3 кіслотнасцю асяроддзя звязана і багацце яго патрэбнымі для жыцця раслін мінеральнымі солямі, у першую чаргу азоцістымі злучэннямі. Сфагны задавальняюцца той нікчэмнай колькасцю мінеральных солей, што паступаюць да іх разам з атмасфернымі ападкамі. Суседзі, якія выцясняюцца імі, павінны шукаць новыя крыніцы харчавання.
Прыгнятальна дзейнічаюць сфагны і на дрэвы, асабліва на бедных спажыўнымі рэчывамі глебах. Яны падкісляюць гэтыя глебы і ў той жа час паглынаюць вялікую колькасць вады. У тарфяным слоі, які ўсё нарастае, патанае каранёвая сістэма дрэвастою.
3 гэтай прычыны на верхавых балотах выжывае толькі самая непераборлівая лясная расліна — сасна звычайная. Нярэдка можна сустрэць сухастойныя дрэвы.
Сярод мохападобных ёсць і іншыя, не менш цікавыя расліны, напрыклад зялёныя, або брыевыя, імхі. Каб пазнаёміцца з імі, патрэбна з балота перайсці ў сасновы лес, у якім яны суцэльным покрывам засцілаюць пясчаную глебу. Менавіта пясчаную, і таму бедную на спажыўныя рэчывы. Зялёныя імхі пазбягаюць глеб, на якіх селяцца шыракалістыя лясы. У гэтым выпадку ёсць пагроза быць жыўцом пахаванымі пад апалым лісцем. Ігліца ж паступова праслізгвае між сцяблінкамі моху і не закрывае іх. Таму зялёныя імхі аддаюць перавагу светлым сасновым лясам на кіслых і бедных пясчаных глебах. Сярод іх самым распаўсюджаным з’яўляецца пляўрозій Шрэбера (Pleurozium Schreberi), які і стварае на зямлі рыхлую дзярніну — покрыва ад саламяна-жоўтага да цёмна-
зялёнага колеру. Ён узбіраецца таксама на камлі дрэў, пасяляецца на пнях і гнілой драўніне (мал. 26).
Знешні выгляд пляўрозія несамавіты. Яго чарапічныя лісцікі, ад шырокаяйцападобных да прадаўгаватых, увагнутыя, як лыжка (лыжкападобна-ўвагнутыя). Краі лісцікаў адагнуты ўверх, з кароткай двайной жылкай і аранжавымі вушкамі ў вузлах асновы пласцінкі. Вушкі служаць ддя захавання вады. Пляўрозій спараносіць увосень, і вельмі шчодра. Кожны крок па высахлым мохавым покрыве суправаджаецца невялікім воблачкам.
Тут жа ў мяккім мохавым покрыве без асаблівай цяжкасці можна знайсці гіла-
Мал. 26. Мох Шрэбера здольны пасяляцца на камлях старых ДРЭЎ'
комій бліскучы (Hylocomium splendens), перыстагаліністыя гадавыя парасткі якога размешчаны ярусамі. Кожны новы парастак закладваецца ніжэй верхавіны парастка папярэдняга года. Раслінка ўяўляе сабой трохпавярховае ажурнае збудаванне, да сцябла якога ў гарызантальнай плоскасці прымацавана перыста-зубчастае лісце. Верхні паверх зялёны, ніжні пабурэлы. Парасткі і лісце болып трохгадовага ўзросту, як правіла, не захоўваюцца.
Зялёныя і цёмна-зялёныя дзярнінкі ў лясах, а таксама на лугах і балотах
стварае палітрыхум звычайны, або зязюлін лён (Polytrichum commune). Яго прамастойнае сцябло вышынёй да 20 см нясе мноства лінейна-ланцэтных зубчастых па краях лісцікаў. На вертыкальнай чырванаватай ножцы, да 12 см даўжынёй, знаходзіцца каробачка. Яна спачатку прамастойная, пазней гарызантальная, да 6 мм даўжынёй, з 4 вострымі гранямі і дыскападобнай шыйкай. Каробачка, як панамкай, прыкрыта зверху больш доўгім залаціста-бурым каўпачком. У каробачцы знаходзяцца споры для размнажэння. Яна маецца ва ўсіх зялёных імхоў, але ў зязюлінага льну найбольш прыкметная.
Пасля высечкі дрэвастою на паверхню глебы паступае больш атмасферных ападкаў: няма кроны, якая магла б затрымаць частку іх. Замест чарніц і лясных траў паяўляецца палітрыхум звычайны, а потым сфагны, роля якіх у раслінным покрыве паступова ўзрастае. Сфагнавыя імхі могуць пацясніць зялёныя і нават поўнасцю захапіць высечку. Так пачынаецца забалочванне, якое можа прывесці да ўтварэння на месцы высечанага лесу мохавага балота.
Кожны від імху, які насяляе нашы лясы, па-свойму цікавы, але ва ўсіх іх ёсць агульныя рысы, перш за ўсё экалагічнага плана. Будучы нізкарослымі наглебавымі арганізмамі, яны жывуць у іншых тэмпературных умовах, чым больш высокія расліны. Тэмпература і вільготнасць паветра ў іх наземным асяроддзі пражывання ў сутачнай рытміцы менш змяняецца ў параўнанні з дрэвамі і кустамі. Імхі не ведаюць прамога разбуральнага ўздзеяння моцных вятроў.
Зялёнае мохавае покрыва ў лясах прыгнечвае ўсходы дрэвастою, кустоў і траў, бо іхнія карэнні з цяжкасцю дабіраюцца да глебы. Да таго ж, на іх уплывае неспрыяльнае чаргаванне сухасці і празмернай абводненасці мохавай дзярніны. У сасонніках імшыстых, напрыклад, ускладняецца аднаўленне мацярынскай драўнянай пароды. Акрамя таго, некаторыя імхі вылучаюць рэчывы, якія тармозяць прарастанне насення драўняных раслін. Складваецца даволі парадаксальная сітуацыя. Лес сваім полагам ахоўвае мохавае покрыва ад спякотных со-
нечных прамянёў, а падабаронныя занепакоены тым, каб гэты полаг не быў празмерна густы. Як гэта ні дзіўна, але нізкарослыя зялёныя імхі шмат у чым вызначаюць умовы існавання лясной расліннасці, прыстасоўваючы яе да сваіх патрэб.
Прырода, выкарыстоўваючы водапаглынальную здольнасць імхоў, вызначыла ім, так сказаць, статус рэгулятараў воднага рэжыму велізарных тэрыторый. Паўнаводдзе ўсіх рэк, ад малых да вялікіх, у многім залежыць ад мохавага покрыва, якое, быццам губка, засцілае зямлю. Вада, паглынутая імхамі, не бяжыць па паверхні зямлі, не размывае яе, а паступова праз глебу фільтруецца ўніз, папаўняе ваданосныя слаі, а затым ідзе ў ручаі і рэкі, падтрымліваючы іх паўнаводдзе і чысціню.
Знішчэнне лясоў і асушэнне балот павярнулася не толькі вялікімі стратамі для жывой прыроды, але і прывяло да абмялення, заглейвання і забруджвання рэк, паніжэння на вялікіх тэрыторыях узроўню грунтавых вод, выклікаючы ў шэрагу выпадкаў абязводжванне. У катастрафічных паводках вінаватыя не толькі цыклоны, але і чалавек.
У сучасны прамысловы век імхам належыць адна з галоўных роляў у выключэнні з паветранага асяроддзя рэчываў-забруджвальнікаў. Радыенукліды, цяжкія металы, розныя хімічныя злучэнні і г. д. асядаюць або выпадаюць на мох са снегам, дажджом ці туманам. Такім чынам у ім адбываецца накапленне і своеасаблівая канцэнтрацыя гэтых рэчываў. Многія з імхоў чуйна рэагуюць на забруджванне, але, адміраючы, яны садзейнічаюць ачышчэнню прыроднага асяроддзя ад прамысловых адходаў. Трапляючы ў глебу і засвойваючыся іншымі раслінамі, шкодныя рэчывы часткова разбураюцца, а некаторыя ўключаюцца ў біялагічны кругазварот. На жаль, гэта ачышчэнне няпоўнае, і з цягам часу наступае момант, калі тэрыторыя робіцца непрыгоднай для пражывання чалавека, бо разам з дарамі прыроды ён ужывае ў ежу ў значнай колькасці і шкодныя рэчывы ўласнай вытворчасці. Галоўнейшая экалагічная праблема сучаснасці заключаецца ў прадухіленні далейшага
забруджвання навакольнага асяроддзя.
Падобна імхам, лішайнікі таксама адчувальныя да забруджвання паветра прамысловымі адходамі, пры гэтым адчувальнасць у некаторых відаў у сотні разоў большая, чым у чалавечага арганізма. За гэта яны здабылі павагу эколагаў і, будзем спадзявацца, удзячнасць насельніцтва прамыслова развітых краін. Аднак з іх аховай не ўсё добра.
Лішайнікі (Lichenophyta) з’яўляюцца своеасаблівай групай раслінных арганізмаў, цела ў якіх заўсёды складаецца з двух кампанентаў — грыба (мікабіёнту) і водарасці (фікабіёнту). Гэтыя расліны даволі добра вядомыя амаль усім аматарам прыроды, якія наведваюць нашы лясныя масівы: ствалы хвойных дрэў шчыльна заселены іх эпіфітнымі (г. зн. тымі, што растуць на ствалах) прадстаўнікамі. У Беларусі налічваецца каля 600 відаў і разнавіднасцей лішайнікаў, якія належаць да 60 родаў.
Ліхеналогія (навука аб лішайніках) вывучае складаны комплекс праблем, звязаных з іх узнікненнем, эвалюцыяй, сістэматыкай і экалогіяй. У апошні час яны прыцягнулі ўсеагульную ўвагу як індыкатары забруджвання паветра.
У лішайніку спалучаюцца два арганізмы: водарасць (часцей зялёная), якая ў працэсе фотасінтэзу стварае арганічнае рэчыва, і грыб, які харчуецца гэтым рэчывам. Да нядаўняга часу шырокае распаўсюджванне мела тэорыя ўзаемавыгаднага сумеснага жыцця (мутуалістычнага сімбіёзу). Згодна з гэтай тэорыяй, грыб і водарасць, сумесна жывучы ў лішайніку, маюць узаемную карысць.
Грыб, жывячыся арганічным рэчывам, створаным водарасцю, і акружыўшы яе гіфамі, ахоўвае сваю карміцельку ад празмернага награвання і асвятлення, забяспечвае яе вадой і мінеральнымі солямі. Аднак яшчэ ў 1873 годзе французскі даследчык Я. Барне знайшоў унутры водарасцевых клетак органы ўсмоктвання — гіфы-гаўсторыі. 3 гэтага вынікала, што грыб паводзіць сябе ў адносінах да водарасці як паразіт. Найноўшыя фізіялагічныя даследаванні не толькі пацвердзілі гэты вывад, але і па-
казалі, што адносіны паміж сужыцелямі яшчэ больш складаныя.
Для існавання самога грыба і водарасці як двухадзінага арганізма, неабходна, каб водарасць, абкружаная гіфамі, магла жыць і развівацца большменш нармальна. У адваротным выпадку, калі грыб перавысіць свой апетыт, будзе паводзіць сябе больш агрэсіўна і выкарыстае ўсё змесціва водарасці, яна загіне. А пасля гэтага загіне і сам грыб. Такім чынам, перастане існаваць лішайнік. Вось чаму грыб мае ўмераны апетыт. Перш чым ён заб’е паражоныя ім клеткі, паспявае вырасці адно або некалькі пакаленняў водарасці. Грыб пастаянна пакідае рэзерв — здаровае пакаленне водарасці, змесцівам якога ён можа жывіцца ў будучым. Але гэта не ўсе дзіўнасці такога сумеснага жыцця.
У 1902 годзе рускі батанік-ліхенолаг А. Яленкін выявіў, што ў целе лішайніка ёсць зона мёртвых клетак водарасці, да якіх цягнуліся гіфы грыба. Грыб спачатку паражае жывыя клеткі водарасці і выкарыстоўвае іх змесціва. Затым, забіўшы водарасць, ён паглынае і яе мёртвыя астанкі, пераходзячы на сапрафітны спосаб харчавання.
Буйнейшы савецкі ліхенолаг А. Окснер даказаў, што водарасць у сваю чаргу, забіраючы ў грыбнога кампанента жыццёва неабходныя яму мінеральныя солі і ваду, паводзіць сябе як паразіт. Вось і атрымліваецца, грыб жыве паразітам і сапрафітам на целе водарасці, а водарасць (праўда, больш умерана) паразітуе на грыбе. Пры гэтым водарасць, аддзеленая ад грыба, можа існаваць самастойна, а грыб без водарасці гіне.
Неабходна заўважыць, што ўзаемаадносіны грыба і водарасці ў двухадзіным арганізме лішайніка шмат у чым застаюцца пакуль што здагадкамі і большай часткай не пацверджаны эксперыментальна. Лішайнікі аказаліся надзвычай цяжкім аб’ектам для даследаванняў з прычыны свайго незвычайна павольнага росту. За год яны рэдка вырастаюць болып чым на 1 мм, і жыцця даследчыка не хопіць, каб вырасціць у лабараторных умовах арганізм, прыдатны для вывучэння. Калі старадаўняя назва лішайніка «ўбогая галеча расліннасці»
адвяргалася, дык ад назвы «хаос прыроды» адмаўляцца пакуль што не даводзіцца.
Эвалюцыйны ўзрост лішайнікаў вызначаецца вельмі ўмоўна. Самыя першыя грыба-водарасцевыя арганізмы магчыма з’явіліся ў мелавы перыяд адначасова з кветкавымі раслінамі. Згодна з адной версіяй першапачатковыя нейтральныя ўзаемаадносіны паміж сімбіёнтамі (грыб жыў за кошт слізістых выдзяленняў водарасці) з цягам часу ўскладніліся. Згодна з другой версіяй рэзкі паразітызм грыба на водарасці паступова аслабеў.
Цела лішайніка называецца таломам, або слаявішчам. Яно разнастайнае па афарбоўцы і форме. Па знешнім выглядзе адрозніваюць накіпныя (ці корачныя), ліставатыя і кусцістыя таломы лішайнікаў.
Накіпныя лішайнікі вельмі шчыльна зрастаюцца («накіпаюць») з паверхняй камянёў і карой дрэў, ад якіх іх цяжка, не пашкодзіўшы, аддзяліць. На кары вольхаў, асін, на платах і сценах будынкаў аранжава-жоўтымі разеткамі прыцягвае ўвагу ксанторыя насценная, або насценная залатнянка (Xanthoria раrientina). Ліставатыя таломы нагадваюць невялікі пакамечаны аркушык паперы, а кусцістыя — невялікія кусцікі.
Павольны рост не дазваляе лішайнікам канкурыраваць у спрыяльных месцах пражывання з кветкавымі і іншымі раслінамі, што хутка растуць. Лішайнікі засяляюць тыя месцы, якія сваёй суровасцю непрыдатныя для прадстаўнікоў расліннага свету — паверхні камянёў, малаўрадлівыя землі, кару дрэў і г. д. Асабліва славяцца імі сасоннікі. Мноства лішайнікаў, аж да суцэльнага покрыва на сухіх пясчаных глебах, дазваляе вылучыць тып лесу — сасоннік лішайнікавы. Часта такі лес сустракаецца на Палессі. Пад яго разрэджаным полагам на сухіх пясках уладарнічае кладонія аленевая (Cladonia rangiferina).
Кладонія аленевая разам з іншымі прадстаўнікамі гэтага роду — упадабаны корм паўночных аленяў у тундры. Па знешнім выглядзе яна нагадвае нізкарослы (да 20 см) галіністы мініяцюрны шараваты кусцік, у якога акруглыя га-
лінкі раздвойваюцца. Цёмна-карычневыя верхавінкі апушчаны ўніз. Галіністы стволік гэтага кусціка называецца падэцыем — вертыкальна накіраваным вырастам ад першапачатковага ліставатага талому лішайніка.
Тут жа ў сасонніку лішайнікавым цэлымі дзярнінкамі або асобнымі экземплярамі расце цэтрарыя ісландская, ці ісландскі мох (Cetraria islandica). Яе зеленавата-карычневыя кусцікі складаюцца з плоскіх, загорнутых ці трубчастых лопасцей да 10 см вышынёй і 0,5— 4 см шырынёй. У Ісландыі і іншых паўночных краінах цэтрарыю пасля папярэдняй апрацоўкі ўжывалі як прымесь да мукі пры выпяканні хлеба, а адвар прымяняўся як вяжучае пры захворваннях страўніка і танізуючы сродак.
Хаця лішайнікі навучыліся лепш, чым імхі, паглынаць вільгаць, што ўтрымліваецца ў паветры, на пясчанай глебе яны хутка высыхаюць і ствараюць надзвычайную пажаранебяспечную сітуацыю. Пасля дажджу лішайнікі ненадоўга робяцца вільготнымі, а іх крохкія падэцыі пругкімі.
Уважлівей паглядзім на ствалы сосен. Яны амаль цалкам пакрыты скамечанымі ўздутымі шаравата-зялёнымі лісцікамі. Такімі ж лісцікамі зверху густа ўсеяны ніжнія галіны, асабліва сухія. Гэта і ёсць гіпагімнія ўздутая (Hypogymnia physodes) — славуты ліставаты лішайнік, па хімічным саставе і афарбоўцы якога ліхенолагі ва ўсіх прамыслова развітых краінах вызначаюць ступень забруджанасці паветра і састаў забруджвальных рэчываў (аксідаў серы і металаў).
3 агульнага шаравата-зялёнага гіпагімневага чахла тырчаць мініяцюрныя «аленевыя рогі» эверніі лушчыстай (Evernia furfuracea) — кусцістага лішайніка, лопасці талому ў якога, раздвойваючыся, загінаюцца ўгору, нібы рогі ў аленя. Эвернія шырока выкарыстоўваецца як сыравіна пры вырабе духоў і адэкалонаў («Бахчысарайскі фантан», «Кармэн», «Шыпр» і інш.).
Уздоўж кары вісяць калянаватыя, рыжавата-карычневыя бароды электорыі пераблытанай (Alectoria implexus). Акруглыя, тонкія, доўгія (часам да 10 см) галінкі яе талому настолькі пераблыта-
ны, што сапраўды нагадваюць нерасчасаную бараду.
На адчувальнасць лішайнікаў да забруджвання атмасфернага паветра звярнуў увагу яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя англійскі натураліст A. X. Грындан, але шырокае выкарыстанне гэтых раслін у якасці біяіндыкатараў пачалося нядаўна, у другой палове XX стагоддзя. Вызначэнне якасці паветранага асяроддзя пры дапамозе лішайнікаў атрымала назву ліхенаіндыкацыі.
Відавая адчувальнасць лішайнікаў да забруджванняў неаднолькавая. 3 ліхенафлоры перш за ўсё выпадаюць найбольш патрабавальныя да чысціні паветра яе прадстраўнікі, напрыклад барадатыя лішайнікі (алекторыя). Потым — менш адчувальныя (эвернія, гіпагімнія). У моцна забруджаным паветраным асяроддзі не выжываюць нават самыя вынослівыя. Вакол буйных прамысловых цэнтраў нярэдка можна сустрэць лішайнікавыя «пустыні».
He спрабуйце ў лясных масівах, што акружаюць усе без выключэння гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі, шукаць алекторыю і эвернію: яны захаваліся толькі ўдалечыні ад крыніц забруджвання. Аднак прысутнасць гіпагімніі ўздутай, хоць і прыгнечанай, гаворыць пра тое, што ўзровень забруджвання не такі пагражальны.
Сучасныя метады вызначэння хімічнага саставу дазваляюць выявіць наяўнасць металаў у лішайніках на адлегласці ў некалькі дзесяткаў кіламетраў ад крыніцы выкіду. Так атрымліваюць дакладную інфармацыю аб стане паветранага басейна. Трэба адзначыць таксама, што кладонія аленевая з’яўляецца адным з самых надзейных інфарматараў аб паступленні радыенуклідаў.
Даследаванні, звязаныя з ліхенаіндыкацыяй прыроднага асяроддзя, актыўна праводзяцца ў Акадэміі навук БССР. Ліхенаіндыкацыя ўключана ў дзяржаўную службу па кантролю за станам атмасфернага паветра.
Разважаючы пра ліхенаіндыкацыю, неабходна падкрэсліць, што сёння найгалоўнае значэнне набыла праблема якасці навакольнага асяроддзя. У справе аховы прыроды існуюць два напрамкі. Адзін
з іх звязаны з прадухіленнем спусташэння якога-небудзь рэсурсу, напрыклад глебы, вады і карысных выкапняў. Другі — з барацьбой супраць пагаршэння якасці асяроддзя, якое, як правіла, звязана з яго забруджваннем.
Якасць асяроддзя з’яўляецца адной з ключавых праблем экалогіі. Як вызначыць — якасным ці няякасным з’яўляецца навакольнае асяроддзе, у якім жыве канкрэтная група людзей або ўсё чалавецтва? Наколькі небяспечна для здароўя яго забруджванне і які ўзровень гэтага забруджвання? He заўсёды прамыя вымярэнні дазваляюць адказаць на падобныя пытанні. Часткова на іх адказвае паўторная інвентарызацыя флоры і фауны. Калі знікаюць (выміраюць) найбольш адчувальныя да забруджвання арганізмы, у прыватнасці лішайнікі, за імі следам загінуць менш адчувальныя. У рэшце рэшт чарга можа дайсці да чалавека.
Узаемаадносіны арганізма з навакольным асяроддзем эколагі вызначаюць двума законамі — мінімуму і максімуму. Першы з іх у агульных рысах быў сфармуляваны ў 1840 г. нямецкім фізіёлагам-аграхімікам Ю. Лібіхам, другі — англійскім вучоным В. Шэлфардам у 1913 г.
Сутнасць закону мінімуму заключаецца ў наступным. Для падтрымання жыццядзейнасці арганізма неабходна мець пэўную мінімальную колькасць экалагічных фактараў: святла, цеплыні, вады і
ежы са складаным наборам хімічных элементаў і злучэнняў. Калі гэтай колькасці не хапае, магчымасці выжывання арганізма скарачаюцца. Закон максімуму паказвае верхнюю мяжу экалагічнага фактару, за якой таксама наступае гібель арганізма. Адчувальнасць арганізма да розных умоў розная: для падтрымання яго жыццядзейнасці адзін і той жа фактар можа змяняцца ў значных межах (напрыклад, святло); другі — у ледзь прыкметных (цяжкія металы, іанізуючае выпраменьванне, хімічна сінтэзаваныя рэчывы і інш.).
Шмат якія шкодныя для здароўя рэчывы паступаюць у паветранае асяроддзе праз вентыляцыйныя сістэмы прамысловых прадпрыемстваў у невялікай колькасці. Але, паступова назапашваючыся ў глебе і раслінах, яны могуць выклікаць дзеянне закону максімуму. Выкарыстанне імхоў і лішайнікаў як індыкатараў якасці асяроддзя дазваляе вызначыць хуткасць накаплення серы, цяжкіх металаў і радыенуклідаў, а таксама знайсці віноўнікаў забруджвання. Вельмі вялікая роля лішайнікаў у вызначэнні сучаснага радыяцыйнага фону Зямлі, які, акрамя натуральных фактараў (утрыманне радыеактыўных ізатопаў у горных пародах і глебе, касмічнае выпраменьванне), склаўся ў выніку выпрабавання атамнай зброі, аварый на атамных электрастанцыях і іншых крыніц радыеактыўнага забруджвання біясферы.
ЭПІЛОГ
Пазнаёміўшыся з жывапісным партрэтам кожнага прадстаўніка ляснога свету, трэба падвесці вынік гэтага знаёмства і адказаць на заключныя пытанні. Якім чынам з асобных партрэтаў ствараецца галерэя лясных пейзажаў (мал. 27)? Што з сябе ўяўляюць гэтыя пейзажы?
У лесазнаўстве, навуцы аб лесе, ёсць паняцце — «тып лесу». У дадзеным выпадку пад тыпам падразумяваецца асноўная адзінка расчлянення ўсяго ляснога покрыва. Яна ўяўляе сабой тое знешняе, г. зн. фізіянамічна аднародныя участкі, гледзячы на якія можна заўважыць іх узаемнае адрозненне. Напрыклад, лёгка адрозніць не толькі сасоннік ад бярэзніку, але і ўнутры сасновага лесу вылучыць участкі з лішайнікавым, мохавым, чарнічным, арляковым і г. д. наглебавым покрывам. Такім чынам, тып лесу — гэта від яго канкрэтнага ўчастка, які валодае пэўнымі адзнакамі: саставам дрэвастою і наглебавым покрывам.
Па саставу падлеска і хмызняковага яруса вылучаюцца асацыяцыі, напрыклад сасоннік ядлоўцава-чарнічны, ельнік бярозава-кіслічны, бярэзнік вербна-арляковы і г. д.
Сукупнасць тыпаў, або асацыяцый, дрэўны ярус якіх заснаваны адной пародай, стварае фармацыю. Напрыклад, сасоннікі імшыстыя, чарнічныя і інш. ствараюць фармацыю сасоннікаў ці сасны звычайнай (мал. 28), а ўсе тыпы ельнікаў — фармацыю ельнікаў, ці елкі звычайнай.
Такое дакладнае расчляненне лесу на тыпы і асацыяцыі дае магчымасць для
параўнальнага і поўнага вывучэння функцый лесу ў прыродным асяроддзі, для вызначэння яго сувязей з усімі прадстаўнікамі арганічнага свету на сушы і, у першую чаргу, з чалавекам і жывёламі. Яно дазваляе таксама строга на навуковай аснове весці не толькі лясную гаспадарку, але і вырашаць шмат якія праблемы аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстання яе рэсурсаў.
Час патрабуе, каб веды аб зменах у навакольным асяроддзі былі ўпарадкаваны і цвёрда акрэслены. Знішчэнне лясоў, асушэнне балот, забруджванне паветра, глебы і вады ў большасці выпадкаў неабарачальнае. Трэба вучыцца жыць у змененых прыродных абставінах, у геаграфічна-батанічнай рэальнасці, якая ўжо склалася, ясна ўяўляючы сабе тыя вынікі, тыя незваротныя ўскладненні, якія выкліча далейшае разбурэнне зялёнага покрыва сушы. Сярод мноства прыродаахоўных задач першароднае значэнне набыла ахова лесу, уключаючы лясныя масівы на верхавых балотах з мохавым покрывам.
Славуты беларускі паэт-гуманіст Мікола Гусоўскі (1480—1540 гг.) у паэме «Песня пра зубра» больш за 400 гадоў назад горда абвясціў: «I на чырвонае золата народ наш скарбы гэтыя (лясы.— В. К.) не размяняе». Памыліўся ён ці не?
Зараз лясы займаюць 7168 тысяч гектараў, або 34,5 % усёй плошчы Беларусі. За перыяд земляробчага асваення тэрыторыі нашай рэспублікі склалася блізкая да аптымальнай сістэма земле-
Мал. 27. У ліставым лесе.
Мал. 29. Бярозавы гай.
карыстання. Як ужо адзначалася, былі асвоены, у асноўным, урадлівыя землі, a лясы захаваліся на сухіх пясчаных або супясчаных і суглінкавых пераўвільготненых глебах, а таксама на балотах. Нядзіўна, што ў сучасным лясным убран-
Мал. 28. Сасоннік.
ні Беларусі пераважаюць сасоннікі, ельнікі і бярэзнікі, якія занялі высечкі на бедных землях (мал. 29). Іх доля складае 83 %, у той час як на шыракалістыя лясы і асіннікі прыпадае 7 % лесапакрытай плошчы.
Дубровы, ясеннікі і грабнікі, якія займаюць больш багатыя землі, абганяюць сасоннікі і ельнікі па колькасці травяністых раслін.
У нашы дні ў выніку наступу меліярацыі скарачаецца плошча чорнаальховых лясоў, нізінных балот і пераўвільготненых зямель.
Таемны свет лесу кліча да сябе. Ён загадкавы і (успомнім дзяцінства!) трохі страшнаваты, але паэтычна чароўны. Увойдзем у яго раніцой напярэдадні бабінага лета, якое пачынае дзень з густога туману. У малочна-белай імгле расплывістымі чорнымі плямамі праяўляюцца дрэвы. 3 іх на сырое апалае лісце з лёгкім шамаценнем падаюць буйныя кроплі. Нішто, акрамя гэтага шамацення, не парушае і не трывожыць агорнуты спакоем, здранцвелы ад лішку вільгаці лес. У малочна-белым небе, такім жа сырым, як і лясное паветра, кружыцца малады журавель, які адбіўся ад чарады, што паляцела на поўдзень, і заблудзіўся ў бязмежным мутным акіяне. Яго сумныя заклікальныя крыкі, поўныя надзеі і адчаю, чуюцца ўсё радзей
і радзей. Толькі страх перад нябачнай зямлёй трымае жураўля ўверсе і надае сілу аслабелым крылам. Нечакана для птушкі, што змагаецца з туманам, здаля гучыць трубны покліч другой такой жа птушкі. На дапамогу маладому жураўлю вярнуўся ўмудроны вопытам далёкіх пералётаў важак чарады.
Разам з юначым жураўліным крыкам у адказ радасць нябачнымі званочкамі напоўніла малочную пустату: «Выратаваны! Выратаваны!» Нешта супакойлівае пракурлыкаў важак свайму маладому сабрату. Зрабіўшы пару кругоў над нябачным лесам, яны, перагаворваючыся, стомлена махаючы крыламі, накіраваліся ў нялёгкі шлях — даганяць чараду, якая ўжо далёка, магчыма над Украінай, упарта цягне на поўдзень.
Туман пачаў рассейвацца. 3 павесялелымі сініцамі і з іхнім вечным спадарожнікам — попаўзнем — замітусіўся лес. Мірыяды іскрыстых ізумрудаў спяшаючыся падаюць на светлую зямлю. Але за гэтым бесклапотным капяжом услед за малочнай імглой не праходзіць смутак аб таямнічых птушках, якія адляцелі. Над раўніннымі ляснымі прасторамі з развітальным курлыканнем ужо шмат тысячагоддзяў ляцяць на поўдзень гэтыя дзіўныя птушкі, каб урачыстым клінам
вярнуцца вясною на родную зямлю. Пад іхнімі крыламі праносіліся геалагічныя эпохі, напоўненыя росквітам і пагібеллю раслінных царстваў. У апошнія тысячагоддзі за іхнім палётам, узняўшы галовы, сачылі такія ж, як мы, міжвольныя сведкі. Нялёгкай працай здабываючы сабе харчаванне, яны не толькі прабіваліся ўверх па лесвіцы гісторыі, пакінуўшы прыкметныя сляды ў прыродзекарміцельцы, але і ў пошуках лепшай долі перамяшчаліся па зямлі, якая ўсё больш пусцела.
Скрозь стомленыя хмары расплаўленым золатам выліваецца на шэры небасхіл сонца. На люстраной паверхні абмялелага азярка цёмнай капой застыў астравок са сцішанымі кустамі. Ад рэзкага ўсплёску рыбы калышацца апошні промень дня, што адыходзіць назаўжды. Растапыранымі пачарнелымі сукаміпальцамі ўхапіўся за бераг корч. Перастала трывожна крычаць адзінокая птушка, на краі трыснягу заціх, затаіўся кулік. He чутно пераліўчатага гоману жураўлёў. Ціхае маўчанне змрочнага вечара чакае заўтрашняга дня. Які ён будзе? Ці пральецца дажджом на зялёны свет? Ці, можа, сонца высушыць рэшткі вільгаці на апошняй пабурэлай лістоце?
ЗМЕСТ
Гісторыя зялёнага покрыва Беларусі 3
Як Белая Русь зрабілася зялёнай —
Ад зялёнага покрыва да белых пустынь 16
Апошні этап 21
У трывожным руху 24
Галерэя жывапісных партрэтаў 28
Хвойныя дрэвы —
Ліставыя дрэвы 34
Кусты, кусцікі і паўкусцікі " . 41
Дзеразовыя, хвашчы і папараці 49
Імхі і лішайнікі 54
Эпілог 61
Мзданне научно-популярное
КЯСЕЛЕВ Вмктор Ннкнфоровнч
БЕССМЕРТНАЯ ПЕСНЯ ЛЕСОВ
Кннга для ученнков
Мннск, нздательство «Народная асвета»
На белорусском языке
Выданне навукова-папулярнае
КІСЯЛЁЎ Віктар Нічыпаравіч
НЕЎМІРУЧАЯ ПЕСНЯ ЛЯСОЎ
Кніга для вучняў
Загадчык рэдакцыі Л. I. Мінько. Рэдактар 3. М. Дайнека. Мастак Ю. М. Цюрын. Мастацкі рэдактар A. I. Раманцоў. Тэхнічны рэдактар С. I. Ліцкевіч.
Карэктар Г. М. Булат. •
МБ № 3116
Здадзена ў набор 01.08.90. Падпісана ў друк 20.05.91. Фармат 70Х100'/івПапера афсетная № 1. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 5,16. Умоўн. фарба-адбіт. 21,78. Ул.выд. арк. 5,6. Тыраж 14 300 экз. Заказ 651. Цана 20 р.
Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па друку. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвовая, 23.

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.