• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345  Стэфан К. Роўэл

    Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345

    Стэфан К. Роўэл

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 423с.
    Мінск 2015
    580.95 МБ
    
    Уздым Літвы
    Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295 1345
    Пераклад з англійскай
    Мінск «Медысонт» 2015
    УДК 94(476)“1295/1345”
    ББК 63.3(4Бен)
    Р79
    Пераклад з анг/гійскай А. Мікуса. зроблены паводле выдання: Lithuania .Ascending: A Pagan Empire within EastCentral Europe. 1295—1345 — Cambridge: University Press.
    1995 —XXI. [16], 375 p.
    У афармленні першай старонкі вокладкі выкарыстана выява
    Міндоўга з «Апісання еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні (Кракаў. 1578).
    У афармленнічацвёртайстаронкі вокладкі выкарыстаны партрэтЯгайлыз«Хронікі польскай» Марціна Бельскага (Кракаў. 1597).
    Роўэл, С. К.
    Р79 Уздым Літвы: Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345 / Стэфан К. Роўэл ; пераклаў з англ. А. Мікус. — Мінск : Медысонт. 2015. — 424 с.
    ISBN 9789857085897.
    У даследаванні паказваецца, як Вялікае Княства Літоўскае ўпершыню набыло вагу на міжнароднай арэне. Разглядаецца шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна. а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345). Найбольшая ўвага надаецца таму. як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабасці суседзяў. маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцгва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі. якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамілітоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх.
    УДК 94(476)“1295/1345”
    ББК 63.3(4Бен)
    ISBN 9789857085897	©Стэфан К. Роўэл, 1995
    © Мікус A. В., пераклад
    на беларускую мову, 2015
    © Афармленне. ТАА «Медысонт», 2015
    Змест
    Спіс ілюстрацый..........................................6
    Уступ....................................................7
    Спіс скарачэнняў........................................11
    Мапы....................................................14
    Генеалагічныя табліцы...................................20
    Раздзел 1. Цэнтральная і Усходняя Еўропа. 1290—1320 гг..31
    Раздзел 2. Крыніцы......................................58
    Раздзел 3. Уводзіны ў літоўскую эканамічную і паліі ычную гісторыю	да 1315 г.....................................83
    Раздзел 4.	Экспансія Літвы.............................118
    Раздзел 5.	Палітычны аспект паганскага культу..........156
    Раздзел 6.	Літоўская мітраполія........................189
    Раздзел 7.	Пагане, мір і папа (1322— 1324 гг.).......  232
    Раздзел 8. Бязлітасная realpolitik.....................275
    Раздзел 9. 1339—1345 гг.: канцы і пачаткі..............311
    Раздзел 10. Чыннікі фармавання Вялікага Княства........338
    Дадатак 1. Рускія крыніцы пра падзенне Кіева, 1322—1323 гг..355
    Дадатак 2. Спіс праваслаўных іерархаў, 1283—1461 гг....358
    Рукапісныя крыніцы.....................................361
    ЬібліЯграфія...........................................363
    Паказнік...............................................404
    СПІСІЛЮСТРАЦЫЙ
    РЫСУНКІ
    1.	Табліца епіскапскіх рангаў (Спіс канстанцінопальскіх епархій) — Notitae Episcopatuum eccles. constantinop., № 17. Кембрыдж, University Library, MS. Dd. II. 51, арк. 187 (in quarto, папера, XIV ст.). Фота: з дазволу Сіндыкаў Бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта.
    2.	План Вільні 1342 г. паводле: Ochmanski ]. Historia Litwy, s. 65.
    3.	Mana літоўскай кампаніі ў Паўднёвай Русі, 1322—1323 гг.
    4.	План археалагічных даследаванняў Віленскай катэдры паводле: Kitkauskas N. Vilniauspilys, р. 139.
    5.	Бенеш Вейтмільскі. Хроніка пражскай царквы (Chronicon ecclesie pragensis), 1340—1341 гг. Прага. Бібліятэка капітулы мітраполіі, MS, Н 6/3 арк. 39v, 22 х 15 см, пергамін, 1380—1410 гг. Фатаграфія: Прага, Архіў Пражскага замка.
    МАПЫ
    1.	Цэнтральная і Усходняя Еўропа, 1340 г.
    2.	Экспансія Літвы, 1248—1342 гг.
    3.	Гандлёвыя шляхі Вялікага Княства Літоўскага.
    4.	Літоўскія крэпасці.
    5.	Дзяржава Тэўтонскага ордэна (а) у Прусіі і (б) у Лівоніі.
    ТАБЛІЦЫ
    1.	Літоўскія рэйды па нявольнікаў, 1277—1377 гг.
    2.	Табліца літоўскіх запазычанасцей у Рызе.
    3.	Размеркаванне маёмасці мітрапаліта Феафіла на Русі.
    ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ ТАБЛІЦЫ
    1.	Цэнтральнаеўрапейскія манархіі.
    2.	Гедымінавічы і (а) Альгердавічы; (б) Кейстутавічы.
    3.	Каталіцкія шлюбы Гедымінавічаў.
    4.	Праваслаўныя шлюбы Гедымінавічаў.
    6
    Прысвячаю памяці ахвяр студзеня 1991 года
    Уступ
    6 верасня 1991 года бальшавіцкі рэжым у Маскве фармальна скасаваў пакт Молатава—Рыбентропа і адмовіўся ад усіх прэтэнзій на прыбалтыйскія дзяржавы, якія ён паглынуў у 1940 годзе. У той жа дзень у Вільні Акадэмія навук Літвы ладзіла міжнародны сімпозіум з нагоды 650х угодкаў смерці заснавальніка сярэднявечнай літоўскай дзяржавы, вялікага князя Гедыміна (1315/1316—1341/1342). Літва мае доўгую і выбітную гісторыю. У 1386 годзе вялікі князь Ягайла, унук Гедыміна, ажаніўся з каралевай Польшчы Ядвігай, каб зрабіцца каралём супольнай літоўскапольскай дзяржавы, якая распасціралася ад Сілезіі да Смаленска, ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Літва як суверэнная дзяржава знікла з карты Еўропы тады, калі апошняя частка Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў была далучаная да Расіі ў 1795 годзе. Як і Польшча, Літва аддзялілася ад Расійскай імперыі ў 1918 годзе1.
    Гэтае даследаванне мае за мэту паказаць, як Літва ўпершыню набыла вагу на міжнароднай арэне. Са свайго замка ў Вільні Гедымін кіраваў дзяржавай, якая кантралявала не толькі этнічную Літву, але і столькі рускіх зямель на захадзе праваслаўнай Русі, колькі не меў вялікі князь маскоўскі. Вялікае Княства Літоўскае авалодала асноўнымі гандлёвымі шляхамі паміж Балтыйскім морам і рэкамі Дзвіной і Дняпром, паміж Руссю, Польшчай і Тэўтонскім ордэнам. Яго тэрыторыя ахапляла вялізныя хрысціянскія абшары, што падначальваліся Канстанцінопальскай царкве. Гэта дзяржава абяцала стаць прасторай і для далейшай экспансіі Рымскай царквы, але яна абрала колішняе паганства.
    1 Абагульняльныя нарысы гісторыі Літвы і ЦэнтральнаУсходняй Еўропы, якія не адрозніваюцца гэндэнцыйнасцю: Halecki О. The borderlands of western civilisation: A history of East Central Europe. New York, 1952; Ochmariski J. Historia Litwy. 2 wyd., Wroclaw—Warszawa—Krakow’—Gdansk—Lodz, 1982.
    7
    Hi на адной заходнееўрапейскай мове няма падрабязнага выкладу гісторыі паганскай Літвы. Наша даследаванне ліквідуе гэты прагал у навуцы і з’яўляецца дапаўненнем да ранейшых дасягненняў Генрыка Пашкевіча, Зянонаса Івіньскіса і Уладзіміра Пашуты. Створаныя імі працы пра гісторыю Літвы (на польскай, літоўскай ды расійскай мовах) у пэўных момантах састарэлі, дый для англамоўных чыгачоў яны ў кожным разе недасяжныя2. У гэтай манаграфіі падрабязна разглядаецца Гедымін, найвыбітнейшая постаць другога плана ў выдатным даследаванні Джона Фенэла пра ўздым Масквы’. Падзеі тут будуць асвятляцца з розных бакоў і найперш з боку Вільні, а не Варшавы, Масквы ці Караляўца, разглядаючы Вялікае Княства Літоўскае як цалкам самастойны суб’ект, а не ў перспектыве тэрытарыяльнай экспансіі тэўтонцаў, палякаў ці рускіх. У працы будзе зроблена спроба абвергнуць той несправядлівы заходні погляд на гісторыю Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, паводле якога зза няведання змяншаюцца ўнёскі славян і балтаў у еўрапейскую культуру. Надта доўгі час сярэднявечная гісторыя Літвы разглядалася ў якасці tabula rasa, дзе пісалася пра славу яе суседзяў, якія «цывілізавалі» Вялікае Княства.
    Мы маем разгледзець шлях Літвы да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранём дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345). Нашым найбольшым зацікаўленнем будзе тое, як Вялікае Княства выкарыстоўвала вайсковыя і палітычныя слабіны суседзяў, маніпулявала канфесійнымі межамі каталіцтва ў Прыбалтыцы і праваслаўя на Русі, а таксама яго дыпламатыя ў адносінах з замежнымі ўладарамі, якія былі гатовыя як выступіць разам з паганамілітоўцамі (і жаніцца з паганскімі князёўнамі), так і падтрымліваць крыжовыя паходы супраць іх. Гэта даследаванне ставіць пад пытанне існыя прэсупазіцыі пра месца паганскай дзяржавы ў хрысціянскім свеце, а таксама пра «неабходнасць» навярнення паганаў як умову актыўнага ўдзелу ўсправах міжнароднай супольнасці ў познім Сярэднявеччы.
    Такі падыход вымагае ад нас разгледзець агмяні напружання ў еўрапейскай гісторыі XIV ст. Нешматлікасць мясцовых
     Paszkiewicz. Н. Jagiellonowie a Moskwa I: Litwa a Moskwa w XIII i XIV wieku. Warszawa, 1933; Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didziojo inirties. Rome, 1978; 2as leid., Vilnius, 1991; Пашуто B. T. Образованйе Лйтовского государства. Москва, 1959. ‘Fennell J. L. I. Emergence of Moscow, 1304—1359. London, 1968.
    8
    крыніц, дасяжных для даследніка Літвы, змушае пашыраць кантэкст, уяўляць Еўропу такім колам, дзе Літва — вось, а розныя рэгіянальныя праблемы — яго спіцы: канфлікт паміж русінамі, немцамі і татарамі; паміж Масквой і яе сапернікамі за ўладу ў Русі; паміж Польшчай і Руссю; паміж Святой Рымскай імперыяй і Тэўтонскім ордэнам, з аднаго боку, і прыбалтыйскімі паганамі — з іншага; паміж папам і імперыяй; паміж Візантыяй з яе «Садружнасцю»* ды папам. Вось чаму ў першым раздзеле даецца разгляд найбліжэйшых суседзяў Літвы. Абмежаванні, з якімі зза нястачы крыніц сутыкаюцца даследнікі сярэднявечнай Літвы, абмяркоўваюцца ў другім раздзеле. Агульная характарыстыка паганскай дзяржавы пададзеная ў раздзеле 3. Потым разглядаецца літоўская экспансія на Русь, паганскі культ, праваслаўная іерархія і каталіцкая місія 1323—1324 гг. Манаграфія завяршаецца раздзеламі, прысвечанымі ваеннай дыпламатыі, апошнім гадам кіравання Гедыміна і тым дынастычным ды ваенным праблемам, якія ўскладнялі кіраванне вялікага князя Яўнута.
    Чытачынеспецыялісты, магчыма, здзівяцца ўжыванню назвы Русь у дачыненні да населенага ўсходнімі славянамі краю. Гэта бяскрыўдны ўмоўны тэрмін, якім абазначаецца абсяг супольнай палітычнай, рэлігійнай і літаратурнай культуры да часоў уздыму велікарусаў (г. зн. маскавітаў) над братнімі русінамі Беларусі ды Украіны.
    Пры гэтай нагодзе нельга не патлумачыць звычаю вядзення храналогіі ў сярэднявечнай Русі. Чытачу будзе карысна ведаць, што рускія і іншыя праваслаўныя летапісцы датавалі