Паядынак
Гераічная балада
Леў Парэмскі
Памер: 24с.
Мінск 2010
Aev Пдрэмем
Л Е V ПЯРЭЮСК!
пяядыняк
ГЕРАІЧНЛЯ б я л а д a
М і н с к , ! о 1 о
УДК 821.161.3-1
ББК 84 (4Бен)
П18
На вокдадцы:
Гедымін(каля 1275-1341), вялікікнязь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A, Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae. 1581. F. 49v.
Парэмскі, JI.
Hl 8 Паядынак: гераічная балада/ЛеўПарэмскі.—
Мінск, 2010, — 24 с.
УДК 821.161.3-1
ББК 84 (4Бен)
© Парэмскі Л., 2010
& %
Дзе віры да дна віраць Віліі глыбокай,
Стала
Гедыміна раць Пад гарой высокай.
I падэшву той гары, Быццам бы каралі, I намёты, і шатры ГЬжа абвіналі.
Лета пыхала цяплом, Зелянелі травы
I цягнуўся ланцугом Вербнік кучаравы.
I бялелі дзе-нідзе Воблакаў чародкі, Пульсавалі па вадзе Рыбкі-верхаводкі.
Хто ў рацэ каня паіў, Хто скакаў у поле I стралою птушак біў... Скрозь было раздолле.
Дутпы поўніла яно Велькаю лагодай.
1 п'яніла, як віно, Добрая пагода.
Праяўлялі скрозь запал Маладыя воі.
Стаўся любы ўсім прывал. Месца зеляное.
Калі ж вечар пад гарой Жар паўдзённы скінуў, Хвацкі паказалі «бой» Воі Гедыміна.
Цяжка гахалі мячы, Стрэлы сакаталі
I каманды «Бі!», «Сячы!» Там і тут гучалі.
Трэскі пырскалі з калод, Збітыя мячамі,
Быў удалым коней лёт Над жардзянікамі.
I вясёлы Гедымін
Мовіў перад строем: «Бачу—ўсе вы, як адзін, Выдатныя воі.
I на ворага каб так Наляталі ўдала!..» .. .Пасля ўдачлівых «атак» Табарышча спала.
Неўпрыкмет сышла імгла 3-пад нябеснай сіні...
Ціха Вілія цякла Па сваёй даліне.
Неба дыхала цяплом, Зіхацелі зоры...
Бераглі спакой кругом Чуйныя дазоры.
А назаўтра войска стан Толькі абудзіўся — Бачаць: дзіўны караван Па грудах спусціўся.
Наваградскі кашталян На чале калоны.
Побач — круглы. быццам жбан, Нехта невядомы.
Быццам зліты ён з канём, Строга пазірае.
Бачна: не ў біцці чалом Ён патрэбу мае.-
Сціхлі гукі ўсе наўкол —
З’ява недарэчы...
Зразумелі ўсе: пасол Заявіўся нечы.
У харугве каснікі — Тры змяі нібыта... Коні, вершнікі, ўюкі, Чорная кібітка...
Невясёлы караван.
Сумная карціна...
I журботна кашталян Кажа Гедыміну:
«Княжа, я прыбыў сюды 3 галавой павіннай...
Гэта — з Залатой Арды, Княжа... За данінай...»
Гедыміна зло ўзяло: «Я скажу пачвары, Што такога не было
I няхай не марыць...
Кліч татарына!.. Аднак Гэтак мо не годна — Хай татарын пра ясак Скажа прынародна!»
А татарын і чакаў Гэтае хвіліны — Грамату чытаць пачаў Голасам бязвінным.
I выразна, нараспеў Ён вядзе Чытанне —
I ўсчынае вокал гнеў, Вояў бушаванне.
«Пасячы іх — і канец!» — Усклікаюць грозна.
Ды пасол, нібы мудрэц, Кажа асцярожна:
«Пасячэце нас... Хай так, Наўсё ваша воля.
Ды дабавіце, аднак, Тым сабе нядолі.
Mae хана майго раць Незлічона вояў.
Пасячэце — наляцяць Хмарай, саранчою.
Стрэлаў столькі паляціць, Што закрыюць сонца... Хто іх здолее адбіць?
Які абаронца?»
«Хопіць слухаць! У мячы’ —
Воі Гедыміна
Закрычалі. — Пасячы!
Вось і ўся даніна!»
Гедыміна ўзмах рукі
Цішыць бушаванне: «Ён пасол усё ж такі.
Слухаем казанне!»
I пасол стаў прадаўжаць: «Мы ясак збіраем
3 усіх земляў, што ляжаць Навакол Сарая.
Дык і з вамі будзе так, Трэба з тым змірыцца... Ды магчымасць ёсць, аднак, Нам не пакарыцца.
Ёсць між нас адзін батыр...
Хто яго ў двубоі Пераможа, — будзе мір, Гедымін, з табою».
Расступілася лагво Золатаардынцаў I ўсе ўбачылі яго — Волата-чужынца.
Быў ён гэткай вышыні, Меў такія рукі, Што ў напятай цішыні Сціхнулі ўсе гукі.
Бы на вояў пала ўміг Нейкае ўтрапенне — Здаравіла стаў для ўсіх Непаразуменнем.
Галава з памер катла, Вусы — як ашмотка. Гэткая ж, як у казла, Доўгая бародка.
Hoc мясісты — быццам крук, I пагляд лупаты, I звісаюць кісці рук, Быццам бы лапаты.
1 ва ўсмеху ён клыкі Вышчарыў жахліва, Бы гаворыць: «Я такі — Гэткае вось дзіва».
Першым у сябе прыйшоў Гедымін. Ён кажа: «Доўг усіх зямель — паслоў Выслухаць, спаважыць.
Адпачыць вам зноў-такі, Знаю, ёсць прычыны...
Дык вунь там. каля ракі, Зладзьце адпачынак!
Хай пакіне вас нудзьга
I клапот заборы!..
А пасля i ўзяцца льга За перагаворы».
Задымілі ўміг кастры, Адышлі згрызоты...
Выраслі каля гары Чужакоў намёты.
Кабыліцы маладой Пражылася мяса, Стаўся коням вадапой, Выпаў час папасу.
Стаўся прыхадням спачын Над чужой ракою...
Павязаўся Гедымін 3 чорнаю тугою.
Сазывае ён на збор Членаў Бліжняй Рады...
Гедымінаўскі шацёр Скаланаюць звады.
Хто крычыць, што перабіць Трэба ўсё пасольства, Хто за тое, каб ужыць Стрым і хлебасольства.
Хтось разважыў: «Што ні радзь — Тут адна няўхілка:
Трэба на Літве шукаць Вартага асілка».
I нарэшце гэты сказ Цвёрда ўсталяваўся...
Сілачоў шукаць
Указ
Па Літве памчаўся.
I знайшла здаравякоў Больш за сто краіна... Ім з’явіцца час прыйшоў Перад Гёдымінам.
Вось стаяць перад шатром, Чуюць князя словы: «Вы з татарскім сілачом Біцца ўсе гатовы?»
Толькі сцверджанне ў адказ 3 гонарам мужчынскім.
«Што ж, тады знаёмлю вас
3 сілачом ардынскім».
Выйшаў той — і пыху збіў
3 многіх... Толькі трое
(Сілачу таму наўздзіў) Сталі перад строем.
Князь ім кажа: «Раніцой Дам я вам заданне — Пройдзе шлях ваш на двубой Праз выпрабаванне».
Гедымін рашыў: «Быкоў Трэба напачатку Выпусціць на сілачоў — Хай пакажуць хватку!»
.. .Два быкі ляцяць на трох
У шалёным гоне...
Першаму збівае рог Волат з Панямоння.
Кулаком таму ж быку — Быццам грымнуў молат — Ломіць скабы на баку Паляшуцкі волат.
Завілейскі здаравяк —
Цэль быка другога:
Рогі кнізу, мчыцца так, Што трымціць аблога.
Ды сілач прымае бой... Каб быка не мучыць — Кулаком, як булавой, Па ілбішчу лучыць.
Мёртвым падае бугай — Выйграны іспыты!..
■Во цяпер глядзяць няхай, Хто кім будзе біты!» —
Усміхнуўся ГЬдымін.
I гучыць пытанне: «Чый жа ты, асілак, сын? Як тваё празванне?»
«Я баярын... Ёсць сям’я Веры праваслаўнай...
За Літву змагацца я Рады, княжа слаўны.
А імя? He, не магу Я назвацца, княжа... Вось калі перамагу — ГЬта абавяжа.
А калі няславу я Заслужу ў двубоі,
Дык няхай памрэ імя Заадно са мною!»
...Як над Віліяй-ракой Сонейка ўставала, Вокал буйнаю расой Лукавіна ззяла.
Птушкі славілі свой кут У бясконцых спевах.
I ляталі там і тут Ветрыку павевы.
Прамянямі сонца ўсход Заліваў абшары...
1 пакіііуў свой намёт Здаравяк-баярын.
Ён знарок зарана ўстаў. Шлях ляжаў ягоны Да гайка, дзе панаваў Дуб з магутнай кронай.
Доўга там стаяў сілач, Гаварыў ён глуха: «Божа, лёс мой не інач, Дай мне цвёрдасць духу’
I дабаў ты сілы мне — He, не дзеля славы... Дужым ты зрабі мяне На карысць дзяржавы.
Перамогу мне набліж, He зрабі ахвярай...» I да губ нацельны крыж Прыкладаў баярын.
Пад свяшчэнным дубам тым 3 Богам знаўся доўга
I прасіў зрабіць святым Выкананне доўгу.
Перад дубам біў чалом, Цёр яго шчакою...
Той дзяліўся з сілачом Моцаю сваёю.
...Во як не з дзяржавы ўсёй — Гэткая праява! —
Люд сабраўся на двубой — Страшны і цікавы.
Тут і вояў шмат, і тых, Хто жыве паблізу, —
Дужа зацікавіў іх Чужынец-бамбіза.
Як баярыну яго, Думаюць, адужаць? А баярын з усяго Быццам бы не тужыць.
У вачах яго спакой, П рыязнасць на твары... ...I вось — гонг. Пачаўся бой. He ўсачыць удараў.
Страшна б’е татарын. ды Пустату сцябае, Бо баярын малады Болей спрыту мае.
У яго дакладны ўдар, Зухаватасць рухаў...
А ў крыві — як не пажар. He хапае духу.
Цяжка біцца з чужаком (Хай і сам асілак), Ды яшчэ і з леўшуном Неймавернай сілы.
Ататарына гнявіць Бойка пачынае...
Ён адным ударам збіць Спрытнюка рашае.
А яшчэ і не відна Чужацкая стома...
Вось і выпад леўшуна — Вырашальны момант.
Бачна ўсім: татарскі цмок Б’е напрапалую...
Ды маланкавы адскок Спрытнюка ратуе.
Хоць, як камень, на ляту Скронь удар кранае, Але тут жа ў пустату, Чвякнуўшы, нырае.
I няспрытны ўдар далоў Звальвае бамбізу...
Ён, як люты звер, зароў На ліцвіна знізу.
Ды ўсхапіўся жываглот, Зноў гатоў да бою.
А ліцвін яму ў жывот Смальнуў галавою.
Зноў чужак ляціць на дол... Бачна: ён слабее...
Замаркоціўся пасол, Гедымін святлее.
Кашталяну кажа ён: «Татарыну крышка... Дужа хуткі ўзяў разгон. Ды тонкая кішка».
Аўжо ўскочыць не дае Чужаку баярын. Па вялізнай галаве Кулакамі жарыць.
А калі нарэшце той Пацішэў, абмякнуў— Згроб аберуч, над сабой Узмахнуў і шмякнуў.
Адляцеў татарскі дух, Цяжка дыхаў сокал...
«Ну, баярын, вось дык зух!» — Закрычалі вокал.
Барабаны ўсчалі гром, Загула аблога, Весялосцю ўсё кругом Крыла перамога.
Зведаў рук людскіх палон Ратаўнік дзяржаўны — Узлятаў высока ён, Усміхаўся слаўна.
Бою жорсткага сляды
Пад вачмі сінелі: Болыпай не было бяды На магутным целе.
I ніхто не спачуваў Ягонаму болю...
Кожны волата жадаў Пакачаць уволю.
Перамогу і боль ран Ці ўскладаць на шалі?.. Быў ва ўсіх святочны стан, Скрозь трыумфавалі.
I нарэшце Гёдымін Да яго прабіўся.
«Ты Літвы дастойны сын, Тыхаробрабіўся.
Можаш мне не гаварыць, Яктваё празванне, Бо цяпер Барэйкам быць Табе да сканання.
Ратаваў ты ад бяды Нашую дзяржаву, Пабароў навалу ты... Слава табе, слава!
Дам табе я серабра, Золата багата...
За высокі ўчын дабра — Высокая плата.
Хопіць, вер мне, багаты
I тваёй радзіне, Бо найлепшым чынам ты Паслужыў Айчыне», —
Гедымін яму казаў Гэтакія словы...
Пераможцу ўшанаваў Ён вянком дубовым.
А бамбізу неўпрыкмет Татарва забрала, Скіравала дзікі след Яна ў бок Урала.
3 ёй Літва з часіны той Спраў не мела болей.
Выйграла яна двубой — Гэта значыць, волю.
Ты, чытач, слухач мой, знай, Што ў зямлю ліцвінаў Уваходзіў слаўны край I беларусінаў.
Край. што крыжаносцаў біў, Гаварыў на мове, Той, якую ты забыў, Але мо адновіш.
Край, што меў законаў звод, Па якім магнаты
He маглі гнясці народ Сквапна. без адплаты.
Край, што меў славуты сцяг — Бел-чырвона-белы,
Край, што будзе і ў вяках Нас натхняць на смеласць.
Хай адтуль табе і мне Перадасца гарту... Нашу славу ў даўніне Забываць не варта.
Але трэба тут сказаць Зноў аб нашым коне: Ёсць каму даніну браць 3 нас, на жаль, і сёння.
I не толькі серабром, Золатам, таварам, А духоўным багажом I нязбыццем мараў.
I сплываюць за мяжу Розум і здароўе... Абліваецца таму Маё сэрца кроўю.
Пацукамі лезе гнюсь Да дзяржаўнай хаты... Як рабуюць, Беларусь, Цябе «дэмакраты»!
I табою заплаціць Могуць пры нагодзе Гіцлі, каб панамі жыць, Любы мой народзе.
Але можна ўтаймаваць Шайку-ліхадзейку — Толькі трэба адшукаць Новага Барэйку.