Пішам па-беларуску. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыям
Мінск 2010
Пішуцца асобна:
1) назвы з двух і больш назоўнікаў, першы з якіх абазначае родавае паняцце, а другі з’яўляецца ўласным іменем: рака Нёман, горад Мінск, гара Эльбрус, сяржант Сакалоў, дзед Васіль;
2) артыклі і часціцы (ля, ла, дэ, да і інш.), а таксама словы дон, дэр, фон, ван у іншамоўных уласных назвах: Анарэ дэ Бальзак, Леанарда да Вінчы, ла Валета, ля Крэзо, дон Хуан, фон дэр Гольц, Людвіг ван Бетховен;
3) словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з’яўляюцца словазлучэннем поўнага прыметніка або парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Новы Свержань, Вялікія Лукі, Старыя Дарогі, Астрашыцкі Гарадок, Першая пасялковая (вуліца), Першы чыгўначны (завулак).
72
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
ПРАВАПІС ПРЫМЕТНІКАЎ
У сучаснай беларускай мове скланяюцца толькі поўныя прыметнікі (па родах, ліках і склонах). У адзіночным ліку склонавыя канчаткі прыметнікаў залежаць ад роду (мужчынскага, жаночага ці ніякага), ад месца націску (на аснове ці канчатку) і ад характару асновы (цвёрдай, мяккай ці на г, к, х). У множным ліку прыметнікі не змяняюцца па родах і склонавыя канчаткі адрозніваюцца толькі ў залежнасці ад характару асновы.
§ 37. Правапіс склонавых канчаткаў якасных і адносных прыметнікаў у адзіночным і множным ліку
X о о МужчынскІ род НІякІ род Жаночы род
Адзіночны лік
Аснова на цвёрды і зацвярдзелы зычныя
Н. малы, дубовы малое, дубовае малая, дубовая
Р. малога, дубовага малога, дубовага малой (ое), дубовай (ае)
д. малому, дубоваму малому, дубоваму малой, дубовай
В. як Н. ці Р. малое, дубовае малую, дубовую
Т. малым, дубовым малым, дубовым малой (рю), дубовай (аю)
М. (аб) малым, дубовым (аб) малым, дубовым (аб) малой, дубовай
Аснова на мяккі зычны
Н. сіні, зімні сіняе, зімняе сіняя, зімняя
Р. сіняга, зімняга сіняга, зімняга сіняй (яе), зімняй (яе)
д. сіняму, зімняму сіняму, зімняму сіняй, зімняй
Правапіс прыметнікаў
73
о МужчынскІ род НІЯКІ род Жаночы род
В. як Н. ці Р. сіняе, зімняе сінюю, зімнюю
Т. сінім, зімнім сінім, зімнім сіняй (яю), зімняй (яю)
м. (аб) сінім, зімнім (аб) сінім, зімнім (аб) сіняй, зімняй
Аснова на г, к, х
Н. доўгі, глухі доўгае, глухое доўгая, глухая
Р. доўгага, глухога доўгага, глухога доўгай (ае), глухой (ре)
д. доўгаму, глухому доўгаму, глухому доўгай, глухой
В. як Н. ці Р. доўгае, глухое доўгую, глухую
Т. доўгім, глухім доўгім, глухім доўгай (аю), глухой (ою)
м. (аб) доўгім, глухім (аб) доўгім, глухім (аб) доўгай, глухой
Множны лік
5 о Аснова на цвёрды 1 зацвярдзелы зычныя Аснова на мяккі зычны Аснова на г, х, xt ^
Н. добрыя, дубовыя сінія, зімнія доўгія, глухія
Р. добрых, дубовых сініх, зімніх доўгіх, глухіх
д. добрым, дубовым сінім, зімнім доўгім, глухім
В. як Н. ці Р. як Н. ці Р. як Н. ці Р.
т. добрымі, дубовымі сінімі, зімнімі доўгімі, глухімі
м. (у) добрых, дубовых (у) сініх, зімніх (у) доўгіх, глухіх
74
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
Ва ўсіх ускосных склонах, акрамя вінавальнага, канчаткі прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду супадаюць. Формы вінавальнага склону прыметнікаў адзіночнага ліку ніякага роду супадаюць з формамі назоўнага склону (бачу сіняе неба, жоўтпае сонца, шырокае возера, лёгкае воблака). У мужчынскім родзе адзіночнага ліку і ў прыметніках множнага ліку форма вінавальнага склону супадае або з назоўным (калі прыметнікі дапасуюцца да неадушаўлёных назоўнікаў: бачу чорны дым, глухілес, высокія дрэвы), або з родным склонам (калі прыметнікі дапасуюцца да адушаўлёных назоўнікаў: бачу чорнага бусла, глухога чалавека, высокіх людзей).
Прыметнікі з асновай на цвёрды, зацвярдзелы, а таксама на г, к, х адрозніваюцца націскнымі і ненаціскнымі канчаткамі:
1) мужчынскі род — у родным і давальным склонах;
2) ніякі род — у назоўным, родньгм і давальным склонах;
3) жаночы род — у родным, давальным, творным і месным склонах.
У іншых склонах націскныя і ненаціскныя канчаткі прыметнікаў не адрозніваюцца.
Прыметнікі жаночага роду ў родным і творным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі: пры аснове на цвёрды, зацвярдзелы і на г, к, х — ой (пад націскам), ай (не пад націскам); пры аснове на мяккі — яй. Варыянтныя канчаткі роднага склону ое, ае (яе) і творнага склону ою, аю (яю) характэрны для жывой народнай мовы і мовы мастацкай літаратуры.
§ 38. Правапіс склонавых канчаткаў прыналежных прыметнікаў у адзіночным і множным ліку
о о Адзіночны лік Множны ЛІК
МужчынскІ род НІЯКІ род Жаночы род
Н. братаў (дом), бабулін буслава (гняздо), ластаўчына леснікова (хата), маміна братавы, маміны, буславы
Р. братавага, бабулінага буславага, ластаўчынага лесніковай, мамінай братавых, маміных, буславых
д. братаваму, бабулінаму буславаму, ластаўчынаму лесніковай, мамінай братавым, маміным, буславым
Правапіс прыметнікаў
75
X о о Адзіночны лік Множны ЛІК
МужчынскІ род НІЯКІ род Жаночы род
В. як Н. ці Р. як Н. леснікову, маміну як Н. ці Р.
т. братавым, бабуліным буславым, ластаўчыным лесніковай, мамінай братавымі, мамінымі, буславымі
М. (у) братавым, бабуліным (у) буславым, ластаўчыным (у) лесніковай, мамінай (у) братавых, маміных, буславых
Прыналежныя прыметнікі пры неадушаўлёных назоўніках у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку маюць кароткую форму:
1) прыметнікі мужчынскага роду маюць нулявы канчатак: братаў дом, дзедаў медаль, Васеў дзённік, бабулін брат;
2) прыметнікі жаночага і ніякага роду ў назоўным склоне маюць канчатак а, жаночага роду ў вінавальным склоне — канчатак у: Н. леснікова хата, леснікова возера; маміна хустка, маміна гора; В. бачу леснікова возера, маміна гора; леснікову хату, маміну хустку;
3) прыметнікі ў множным ліку маюць канчатак ы: братавы сшыткі, маміны рукі, буславы дзеці.
Прыналежныя прыметнікі мужчынскага роду пры адушаўлёных назоўніках у вінавальным склоне маюць поўную форму: бачу братавага аднакласніка, Васевага сябра, мамінага брата; жаночага і ніякага роду — кароткую форму: бачу братаву аднакласніцу, Baceeу сяброўку, маміну сястру; леснікова дзіця, ластаўчына птушаня.
Ва ўсіх астатніх склонах у адзіночным і множным ліку прыналежныя прыметнікі маюць канчаткі, як і поўныя якасныя і адносныя прыметнікі з асновай на цвёрды зычны.
§ 39. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
1 . Суфіксы ацэнкі з памяншальналаскальным значэннем еньк, эньк, аньк пішуцца з мяккім знакам, пры гэтым:
еньк пішацца пасля мяккіх зычных і г, к, х: беленькі, роўненькі, лёгенькі, дробненькі, чарнявенькі, слаўненькі, родненькі;
эньк пішацца пад націскам пасля зацвярдзелых: старэнькі, даражэнькі;
76
Раздзел I. АРФАГРАФІЯ
аньк пішацца не пад націскам пасля зацвярдзелых: шэранькі, свёжанькі, прыгджанькі, рыжанькі, ддбранькі.
2. Мяккі знак пішацца перад суфіксам ск у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на нь і назоўніка восень, а таксама назоўніка Чэрвень: снежаньскі, ліпеньскг (але: верасень — вераснёўскі), восеньскі, Чэрвеньскі (раён). У іншых прыметніках перад суфіксам ск мяккі знак не пішацца: конь — конскі, Казань — казанскі, Любань—любанскі.
3. Пры ўтварэнні прыметнікаў ад назоўнікаў з дапамогай суфікса ск:
а) зычныя асновы т, ц,ч,ку спалучэнні з суфіксальным с у вымаўленні зліваюцца ў адзін гук [ц], які і на пісьме перадаецца літарай ц: брат — бра(т+с)кі — брацкі; рыбак — рыба(к+с)кі — рыбацкі, ткач — тка(ч+с)кі — ткацкі;
б) каранёвы зычны д у спалучэнні з суфіксальным с вымаўляецца як [ц], але на пісьме літара д захоўваецца: горад — гара[й]кі — гарадскі; сусед — сусе[ц]кі — суседскг,
в)зычныя с,ш у спалучэнні з суфіксальным с у вымаўленні зліваюцца ў адзін гук [с], які і на пісьме перадаецца літарай с: беларус — белару(с+с)кі — беларускі; таварыш — тавары(ш+с)кі — таварыскі;
г) зычныя ў прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, а таксама назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновай на г, к, х, з, ж, ш, у спалучэнні з суфіксам ск даюць спалучэнні гс, кс, хс, зс, жс, шс, якія захоўваюцца і ў вымаўленні, і ў напісанні: Гамбург — гамбургскі, узбек — узбекскі, казах — казахскі, Кауказ — каўказскі, Белавежа — белавежскі, Добруш — добрушскі, Волг/Волж — волжскі, Рыг/Рыж—рыжскі, чэх/ чэш — чэшскі;
д)зычныя асновы на ск пры ўтварэнні прыметнікаў зліваюцца з суфіксам ск: Пінск — пінскі, Мінск — мінскі, Дамаск — дамаскі, але баск — баскскі;
е) у прыметнік<іх, утвораных ад геаграфічных назваў на ка, кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам ск знікае: Дудзінка — дудзінскі, Крупкі — крупскі, Вятка — Вяцкі, але: касабланкскі.
4. 3 двума нн пішуцца прыметнікі, утвораныя:
а) з дапамогай суфікса н ад назоўнікаў з асновай на н: туман — туманны, раён — раённы, акно — аконны, камень — каменны, лімон — лімонны, сон — сонны, ураган — ураганны;
б)ад назоўнікаў на мя: імя — імянны (у граматыцы — імённы), пайменна; племя — племянны; цемя — цемянны; семя — семянны; стрэмя — страмянны; але: полымя — палымяньг,
Правапіс прыметнікаў
77
в)з дапамогай суфіксаў енн, энн (з якаснаадносным і павелічальным значэннем): агонь — вогненны, задума — задуменны, малітва — малітвенны, абед — абедзенны, страх — страшэнны, высокі — высачэнны.
5. 3 адным н пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў н, ан (ян), ін (ыну.лета—летні,люстра—люстраны, гліна — гліняны, салома — саламяны, дрэва — драўляны, пчала — пчаліны, шпак — шпачыны.
6. У прыналежных прыметніках, утвораных ад назваў асоб мужчынскага роду, пішуцца суфіксы ёў (ёв), оў (ов), еў (ев), аў (ав): Васілёў (Васілёва), Міхасёў (Міхасёва); рыбакоў (рыбакова), леснікоў (леснікова), Тамашоў (Тамашова); Пецеў (Пецева), Сяргееў (Сяргеева), бацькаў (бацькава).
7. У прыналежных прыметніках, утвораных ад асоб жаночага роду, пішуцца суфіксы ін, ын: бабуля — бабуліна, Наташа — Наташына, мама —маміна.
УВАГА!
Пры ўтварэнні прыналежных прыметнікаў ад назоўнікаў жаночага роду з асновай на к, х адбываецца чаргаванне к — ч, х — ш: ластаўка — ластаўчына, русалка—русалчына, краўчыха — краўчышына, вавёрка — вавёрчына.
§ 40. Правапіс складаных прыметнікаў
Пішуцца разам складаныя прыметнікі:
1) якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чатырохвугольны (чатырохвугольнік'), лесапаркавы (лесапарк), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), самаходны (самаход);