• Газеты, часопісы і г.д.
  • Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1 Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980) Васіль Быкаў

    Поўны збор твораў. Том 10. Кніга 1

    Артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1957-1980)
    Васіль Быкаў

    Памер: 544с.
    Мінск 2014
    140.81 МБ
    Аднойчы мы занялі нейкі гарадок і чакалі новай каманды. Доўгая калона артпалка, павярнуўшы да абочыны, замерла на брукаванай ускраіннай вулачцы. Здаецца, гэта быў Фэльбах або, можа, Глейсдорф, памяць добра захавала агульны выгляд гарадка, але зусім страціла яго назву. Салдатам не было дазволена адлучацца ад машын, мы вось-вось павінны былі кудысь павярнуць з ранейшага напрамку, і начальства ў камандзірскім «вілісе» нешта вырашала над картамі.
    У кабіне «студэбекера» моцна прыгравала сонца, пасля бяссоннай ночы карцела драмаць, і я вылез на вуліцу. Салдаты ў кузавах таксама сядзелі, разамлеўшы ад цяпла, і «клявалі» насамі. Па маставой уздоўж машын прайшла група выпушчаных на волю схуднелых экспансіўных людзей у цёмных берэтах. Яны неслі нацыянальны французскі сцяг, спявалі «Марсельезу» і нешта крычалі нам, але мы не разумелі, і толькі старшына Лук’янчанка дабрадушна памахаў ім з кузава давай, маўляў, не варта ўдзячнасці. Аслабанілі, дык што ж... Гэта нам семачкі.
    I тут каля адной з дальніх машын на вочы мне трапіла дзяўчына шчупленькая, чорнавалосая, у паласатай куртцы
    і цёмнай спаднічцы, яна перабірала вачыма твары байцоў у машыне і адмоўна круціла галавой. А ў машыне ўжо пачалося звычайнае ў такім выпадку ажыўленне: штосьці там наперабой выкрыквалі байцы, але яна, пагасіўшы ўсмешку, пераходзіла да наступнай машыны.
    Таварыш, хто ест Іван?
    -	Іван? ускочыў крайні баец. Я Іван, вунь той Іван і шафёр наш таксама Іван.
    Поўны надзеі твар дзяўчыны паступова сумнеў, калі яна пераводзіла позірк з аднаго Івана да другога і з ціхім сумам казала:
    -	Ho. To нон Іван.
    Штосьці зацікавіла мяне ў гэтых яе пошуках, і я пачакаў, пакуль яна, паўтараючы ўсё тое ж пытанне, абышла ўсю калону. Зразумела, Іванаў у нас было шмат, але ні адзін з іх не здаўся ёй тым, каго яна шукала. Тады мы з камандзірам трэцяй батарэі капітанам Коханам падышлі да дзяўчыны і спыталі, якога менавіта Івана яна шукае.
    Дзяўчына спярша заплакала, але хутка спахапілася, рукавом курткі выцерла цёмныя бліскучыя вочы і, агледзеўшы нас выпрабавалыіым позіркам, страшэнна скажаючы рускія і нямецкія словы, густа перасыпаныя італьянскімі, расказала прыкладна наступнае.
    Яе завуць Джулія, яна італьянка з Неапаля. Год назад, летам сорак чацвёртага, у часе бамбёжкі саюзнай авіяцыяй размешчанага ў Аўстрыі ваеннага завода, яна ўцякла ў Альпы. Пасля адзінокага блукання ў гарах сустрэла рускага ваеннапалоннага, які ўцёк з канцлагера, і яны пайшлі разам. Спачатку ён не хацеў браць яе з сабою, бо прабіраўся на Усход, бліжэй да фронту, яна ж хацела на радзіму, у Італію, адкуль была вывезена пасля падаўлення паўстання ў Неапалі і кінута ў нямецкі канцлагер. Некалькі дзён яны праблукалі ў гарах, перайшлі заснежаны горны хрыбет і аднойчы ў туманную раніцу наткнуліся на паліцэйскую засаду. Яе схапілі і зноў кінулі ў лагер, а што здарылася з Іванам, яна не ведае. Але яна вельмі спадзявалася, што ён быў шчаслівейшы, прабраўся на фронт і цяпер разам з Чырвонай Арміяй зноў прыйшоў у Аўстрыю.
    Канешне, гэта было наіўна спадзявацца сустрэць у вялізным патоку войск знаёмага хлопца, мы, як маглі, суцешылі дзяўчыну і пабеглі да сваіх машын, бо ўжо была пададзена каманда ехаць далей.
    У той жа дзень пад вечар пачаўся зацяжны бой за чарговы гарадок, у хуткім часе загінуў капітан Кохан, я амаль забыўся
    пра тую мімалётную франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васемнаццаць гадоў, калі заняўся літаратурай. I тады я напісаў усё тое, што вы прачыталі ў «Альпійскай баладзе».
    Вось і ўся кароценькая гісторыя пралог да адной з маіх аповесцей, якая зацікавіла групу студэнтаў з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава.
    [1979]
    [ІНТЭРВ’Ю ГАЗЕЦЕ
    «ЛІТАРАТУРА I МАСТАЦТВА»]
    Кожная ўзнагарода, апроч таго, што лашчыць самалюбства ўзнагароджанага, яшчэ і напамінае яму пра абавязкі, і, мусіць, у гэтым яе найбольшы сэнс. Бо пісьменнік амаль ужо не ўладар над тым, што лапісана, выдадзена і прачытана дзясяткамі тысяч яго чытачоў, але ён паўнапраўны распарадца над сваімі планамі, задумамі і іх здзяйсненнямі.
    Удастоеныя высокай прэміі мае аповесці напісаны не ў апошні час, і, як бывае ў такіх выпадках, нямала аддаліліся ад аўтара ў многіх сэнсах, аўтарскія ж клопаты ужо ў будучым, у новым матэрыяле. Хаця, трэба сказаць, што для мяне гэты матэрыял усё той жа неўміручы подзвіг народа ў небывалай па жорсткасці вайне, якую ён перажыў з гонарам, з сусветнай славай, але і з найвялікімі ахвярамі. Менавіта гэты подзвіг яго і яго ахвяры абавязваюць мастака да многага ў яго працы, a найболей да праўды.
    Чалавечая памяць у яе псіхалагічным сэнсе ўладкавана такім чынам, што найпершай яе ўласцівасцю з хадой часу з’яўляецца адсейванне непрыемнага, цяжкага і схільнасць да добрага, удачлівага, нават камедыйнага. Мабыць, з гэтай нрычыны ў апошні час паявіліся вясёлыя фільмы пра вайну, дзе налі хто і гіне, дык гэта ўспрымаецца са светлым смуткам і не ўплывае на святочна-прыўзняты настрой гледача, з якім той прыйшоў у кінатэатр. He навіна гэткія творы і ў літаратуры. Мусіць, гэта заканамерна з пункту погляду ўсё той жа псіхалогіі, але толькі не сур’ёзнага мастацтва. Паасобны чалавек або група людзей могуць забыць МНОГАЕ з мінулага, мастацтва ж не мае права забыць НІЧОГА. Толькі сукупнасць усіх раўнадзейных і ўсіх
    рознанакіраваных, уся механіка іх узаемадзеяння і складаюць тое галоўнае, што мы называем праўдай жыцця.
    Гэта, вядома, элементарна, не патрабуе доказаў і ўспамінаецца хіба тады, калі ў літаратурнай практыцы мы сутыкаемся з нечаканым адхіленнем у іншы бок пры абсалютнай несумненнасці самых добрых аўтарскіх намераў. I тут, мабыць, справа ў яшчэ адной асаблівасці мастацкай творчасці у яе суб’ектыўнасці, якая ёсць дабро і зло адначасна і пераадолець якую не дадзена нікому з творцаў. Канечне, найбольшы каардынатар між гэтымі двума пачаткамі ТАЛЕНТ, яго спрадвечнае імкненне да ісціны. Але талент, як вядома, якасць дужа няўлоўная, лятучая і зменлівая, яе нельга праверыць алгебрай і можна хіба што працай, творам канчатковым вынікам творчасці. Да таго ж талент, як казалі ў старыя часы, ад Бога, і не залежыць ад чалавека, ягонага носьбіта, у той час як усё астатняе ад чалавечай прыроды і цалкам у нашых руках. Найпершае з гэтага астатняга грамадзянскае сумленне і працавітасць. Дык будзем жа памятаць пра іх і карыстацца імі спаважна, па-гаспадарску, як таго заслугоўвае наш гераічны, шматпакутны і працавіты народ.
    [1979]
    [ІНТЭРВ’Ю ГАЗЕЦЕ
    «СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССНЯ»]
    -	Пётр Усцінавіч Броўка сказаў неяк, што ў вашай творчасці аповесць «Яго батальён» займае асобнае месца. Яна з’яўляецца як бы вяршыняй цыкла вашых ваенных твораў. А да іх адносяцца і «Альпійская балада», і «Сотнікаў», і «Воўчая зграя», і тойжа «Яго батальён», і іншыя вашы творы. Студэнты Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ў навагоднім нумары «Лйтературной газеты» назвалі ваша імя першым сярод тсьменнікаў, кнігі якіх яны палюбілі. Раскажыце, калі ласка, Васіль Уладзіміравіч, аб вытоках вашай тпворчасці, аб тых, калі можна так сказаць, «крылах», якія дапамагаюць у вашым творчым палёце, садзейнічаюць нараджэнню высокамастацкіх твораў.
    -	Цяпер з усёй перакананасцю можна сказаць, што як пісьменнік я пачаўся з самага звычайнага, магчыма, некаль-
    кі больш, чым іншыя мае аднагодкі, захопленага літаратурай чытача, якім я быў у дзяцінстве і ў юнацтве. Канешне, у тую ўжо далёкую пару не даводзілася і думаць аб пісьменніцтве, былі клопаты іншага роду, было нялёгкае дзяцінства, а потым яшчэ больш цяжкое юнацтва, вайна і ўсё, што з ёю звязана. ГІраўда, той самы неспрыяльны ў жыцці народа час даў пэўнага характару вопыт, які заўжды важны ў мастацтве, хоць гэты вопыт і дастаўся нашаму пакаленню занадта дарагой цаной. Таму, мабыць, натуральна, што, заняўшыся літаратурай, я не мог грэбаваць ім усё перажытае патрабавала выйсця. Відаць, менавіта гэтая акалічнасць, як я цяпер разумею, з’явілася прычынай таго, што мае першыя творы былі напісаны пра вайну, тэ.ма якой не перастае займаць мяне і цяпер, праз болей чым тры дзесяцігоддзі пасля яе заканчэння. В.ідаць, гэта натуральна і правамерна, таму што ўсенародны подзвіг у мінулай вайне, нашы перамогі і нашы страты накладваюць на літаратуру і мастацтва асаблівыя абавязкі, якія могуць быць выкананы толькі аб’яднанымі намаганнямі ўсіх творчых працаўнікоў на працягу многіх год.
    Пісьменнік справядліва гавораць інжынер чалавечых душ. Якім бы талентам ён ні валодаў, ён павінен жыць жыццём свайго народа, быць у гушчыні гэтага жыцця. Відаць, пры гэтай умове і спадарожнічае пісьменніку поспех. Я добра ведаю, што вы многа і плённа працуеце за пісьменніцкім сталом. Вы абраны дэпутатам Вярхоўнага органа дзяржаўнай улады нашай рэспублікі, выконваеце пэўныя абавязкі ў Саюзе пісьменнікаў БССР, з’яўляецеся членам яго прэзідыума. Раскажыце, калі ласка, як вы спалучаеце творчасць з грамадскай дзейнасцю?
    Вядома, што літаратура справа надзвычай старажытная і сутнасць яе працэсу мала ў чым змянілася з самых аддаленых часоў. У аснове літаратурнай творчасці па-ранейшаму ляжаць індывідуальныя намаганні аўтара, жыццё якога, як і ў старажытнасці, абмежаванае. У наш жа час, цяпер, калі інтэнсіфікацыя жыцця дасягнула незвычайных тэмпаў, праблема часу стала адной з галоўных праблем кожнага працоўнага чалавека, у тым ліку і пісьменніка. Часу не хапае. Але гэтая акалічнасць зусім не азначае таго, што пэўны запас часу быў бы для пісьменніка раскошай. Акрамя часу для мастака надзвычай важны непасрэдны ўдзел яго ў жыцці, той напружанай працоўнай дзейнасці, якой заняты яго блізкія, суседзі, народ. Толькі гэта дае яму магчымасць трымаць руку на пульсе жыцця, адчуваць гарачае трапятанне чалавечых сэрцаў. У гэтым сэнсе цяжка пераацаніць удзел мастака ў грамадскім
    жыцці, у тым ліку і маю сціплую працу ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, дзе вырашаецца столькі самых надзённых задач агульнарэспубліканскага маштабу. Рэгулярныя сустрэчы з чытачом служаць жывым барометрам, які паказвае ступень уздзеяння літаратуры на масы, таксама як і чытачоў на аўтара. Ну і вядома, у наш час было б немагчыма ды і неразумна пазбягаць удзелу ў перыядычным друку, выступленняў па радыё і тэлебачанні, якія з’яўляюцца, як вядома, велізарнай трыбунай, што дае магчымасць размаўляць з мільёнамі адначасова, магчымасці зусім неверагоднай у яшчэ зусім нядаўнім мінулым.