• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пра мышаня, якое было кошкай, сабакам і тыграм

    Пра мышаня, якое было кошкай, сабакам і тыграм


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 9с.
    Мінск 1981
    4.05 МБ
    Казка за казкай
    Пра мышаня, якое было кошкай, сабакам
    і тыграм
    Па матывах індыйскіх казак
    Мінск «Юнацтва» 1981
    Н(Ннд)ф П 69
    Пераклад А. ЯКІМОВІЧА
    Мастак
    Н. У. СУСТАВА
    ці, то лепш яму не сустракацца з катом.
    70700—036
    п	33—81 4803020000
    М 307(05)—81
    ©Ілюстрацыі.
    Выдавецтва «Юнацтва», 1981.
    Здарылася аднойчы, што крумкач нёс у дзюбе мышаня і, пралятаючы над лесам, упусціў сваю здабычу. А ў тым лесе жыў чалавек, які ўмеў рабіць цуды. I мышаня ўпала пад ногі гэтаму чалавеку.
    Убачыў чалавек мышаня, падняў яго і прынёс у сваю хаціну. Шмат дзён пражыло мышаня з чалавекам. Чалавек карміў яго, паіў, і мышаня было шчаслівае. Але аднаго разу выйшла яно з хаціны і ўбачыла непадалёку вялікага ката. Мы-
    шаня шмыгнула назад, зашылася ў кут і сядзела там, дрыжала ад страху.
    Заўважыў гэта чалавек і спытаў:
    — Што з табою? Чаго ты дрыжыш?
    — Ах, пане мой,— прапішчала мышаня.— Недалёка ад нашай хаціны я сустрэла ката і цяпер паміраю ад страху!..
    Чалавек падумаў крыху, потым сказаў:
    — Добра, я зраблю так, што ты ніколі не будзеш баяцца катоў. Кладзіся спаць. Раніцай ты прачнешся не мышанём, а кошкай.
    Як чалавек паабяцаў, так і зрабіў: раніцай мышаня прачнулася кошкай.
    — Болып табе няма чаго баяцца катоў і кошак. Цяпер ты таксама кошка,— сказаў чалавек.
    Узрадаваная кошка-мыш выбегла з хаціны.
    I толькі яна сабралася пагрэцца на сонцы, як раптам зноў убачыла ката. Небарака адразу ж забылася, што яна ўжо не мыш, а кошка, і памчалася назад у хаціну.
    — Што з табою? — запытаўся чалавек.— Каго ты зноў напужалася?
    Кошцы брыдка было прызнацца, што яна, як і раней, баіцца ката, і яна сказала няпраўду:
    — Я сустрэла ў лесе сабаку; ён пагнаўся за мною, і я ледзьве ўцякла ад яго.
    Зноў сказаў чалавек:
    — Кладзіся спаць. Раніцай ты прачнешся сабакам, і тады табе не трэба будзе баяцца іншых сабак.
    Так і здарылася: раніцай кошка прачнулася вялікім сабакам. Гучна забрахаўшы, сабака выбег у лес. Каля дрэва ён зноў убачыў ката. I кот таксама ўбачыў сабаку. Кот падумаў, што сабака
    зараз кінецца на яго, і падрыхтаваўся да абароны: ён зафыркаў, падняў лапу і моцна замяўкаў. Пачуўшы мяўканне, сабака з перапуду ўцёк назад у хаціну.
    — А на гэты раз хто цябе напалохаў? — спытаў чалавек.
    Брыдка было сабаку прызнацца, што ён спужаўся ката, і сабака сказаў няпраўду:
    	
    
    — Ах, пане мой, недалёка ад нашай хаціны я сустрэў тыгра! Я да гэтага часу не разумею, як мне ўдалося выратавацца ад яго страшэнных іклаў!
    — Ну, тады я зраблю так, што ты ўжо нікога не будзеш баяцца. Кладзіся спаць. Заўтра ты прачнешся тыграм.
    Так і здарылася: раніцай сабака прачнуўся тыграм і падумаў: «Нягожа мне, цару звяроў, жыць у такой убогай хацінцы разам з чалавекам.
    Пайду ў лес, і няхай усе звяры дрыжаць перада мною!»
    Падумаў гэтак тыгр і важна падаўся ў глыб лесу. I раптам ён убачыў ката. I кот таксама ўбачыў тыгра. Ад жаху поўсць у ката ўзнялася дыбам, спіна выгнулася дугою, вочы заблішчалі.
    «Цяпер я загінуў! — падумаў кот.— Ад тыгра мне не выратавацца!»
    Тыгр жа, у грудзях якога білася палахлівае сэрца мышаняці, убачыўшы ката, кулём кінуўся ў хаціну чалавека.
    Ён уляцеў у хату, забіўся ў самы цёмны кут і ляжаў там, ляскаючы ад страху зубамі.
    Здзівіўся чалавек:
    Чаго ты зноў дрыжыш? Хіба ў нашым лесе ёсць звер дужэйшы за тыгра?
    Ёсць...— сказаў ледзь чутна тыгр.
    Хто ж гэта? — зацікавіўся чалавек.
    — Гэта... гэта... гэта кот!
    Тады чалавек зразумеў усё і сказаў:
    Тыгр, у грудзях якога б'ецца сэрца мышаняці, слабейшы за кошку. Няхай жа той, у каго сэрца мышаняці, застаецца назаўсёды мышанём.
    I, сказаўшы так, ён ператварыў тыгра ў нікчэмную маленькую мыш.
    О МЫШОНКЕ, КОТОРЫЙ БЫЛ кошкой, СОБАКОЙ й ТЙГРОМ По мотнвам ннднйскнх сказок Для детей дошкольного возраста
    Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке Рэдактар 3. П. Петрушэня. Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар С. А. Абрамчук. Карэктар Л. П. Булгак.
    ІБ № 1106	лп1/
    Здадзена ў набор 18.12.80. Падп. да друку 10.03.81. Фармат 84x90Ze . Папера афс. № 2. Гарнітура балтыка. Афсетны АРУ*. У«' АРУКарк. 1,40. Ул.-выд. арк. 0,82. Тыраж 100 000 экз. Зак. 1246. Цана 5 к. Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600 Мінск. праспект рава, 11. Паліграфкамбінат імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 2 . Надрукавана на паліграфічвай фабрыцы «Чырвоная зорка».